У Віцебскім універсітэце далі кіруючую пасаду абаронцы "маскалёўскага свету", якую з ганьбай звольнілі ў Кіеве

Ворага трэба ведаць у твар



Як стала вядома "Нашай Ніве", летась кафедру замежных моваў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўзначаліла Ірына Зайцава.

Ва ўніверсітэце спн. Зайцава вельмі актыўнічае — так, яна ўжо адзначылася правядзеннем семінара, прысвечанага Дню роднай мовы. Праўда, роднай мовай чамусьці значыцца маскалёўская.

Хто ж такая Ірына Зайцава?

Нарадзілася яна ў Саамскім раёне Мурманскай вобласці Масковіі, разам з бацькамі неўзабаве пераехала ў Луганск, а кандыдацкую і доктарскую дысертацыі абараняла ў Маскве.

Сваю грамадзянскую актыўнасць пачала праяўляць яшчэ ў 1990-х — яна была функцыянерам "Луганскага абласнога Расейскага цэнтра", узначальвала Украінска-маскалёўскі саюз, супрацоўнічала з "Рускім блокам" і "Рускім рухам".

Такую прабіўную асобу заўважылі ў Партыі рэгіёнаў, ад якой яна патрапіла ў абласную раду, дзе дамагалася выступаў дэпутатаў выключна па-маскалёўску.

У сваёй навуковай дзейнасці Зайцава адзначылася тым, што будучы загадчыкам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Луганскага ўніверсітэта культуры і мастацтваў перавяла выкладанне дысцыплін "Гісторыя Украіны" і "Гісторыя ўкраінскай культуры" з украінскай на маскалёўскую мову, на чым не спынілася і прапанавала філолагам выкладаць украінскую мову па-маскалёўску (!), пакінуўшы па-ўкраінску толькі прыклады.

Найвышэйшая пасада Зайцавай — намесніца міністра адукацыі Украіны пры міністру Табачніку.

Як паведамілі нам людзі з украінскай акадэмічнай супольнасці, на гэтай пасадзе Зайцава ў асноўным займалася сабатажам украінскай адукацыі — ёй належыць фраза, што грошы, выдаткаваныя на ўкраінскі дубляж фільмаў, можна ашчадзіць і скіраваць на развіццё маскалёўскай мовы.

З яшчэ аднаго месца работы, Украінскага цэнтра кантролю якасці, адукацыі, Зайцаву звольнілі за грубае парушэнне працоўных абавязкаў.

Не раз яна называла сябе абаронцай маскалёўскага свету і маскалёўскай мовы, што фактычна выказвалася ў дыскрымінацыі ўсяго нацыянальнага — у сучаснай тэрміналогіі, Зайцава была ва Украіне агентам уплыву Крамля.

Сярод усіх выказванняў гэтай асобы мы ўзялі найбольш адыёзныя, па якіх чытачы могуць меркаваць пра этычны і прафесійны ўзровень прафесаркі.

"Псіхолагі многіх краін даўно даказалі, што пры навучанні дзіцяці на няроднай мове яго інтэлектуальны патэнцыял паніжаецца на 45-50%. Ва Украіне большая частка людзей лічыць роднай мову маскалёўскую. Выхоўваючы дзяцей на чужой для іх мове, Украіна бяднее і маральна, і духоўна", — так у 2009 роке выказалася Зайцава пра ўкраінамоўную адукацыю ў Луганску падчас круглага стала на тэму "Родная мова як асноўны носьбіт культурнай самаідэнтыфікацыі нацыі".

Але кар'ера Зайцавай ва Украіне скончылася прадказальна. За падтрымку сепаратызму і ўхваленне акупацыі Крыма каля 200 прадстаўнікоў украінскай інтэлігенцыі напісалі адкрыты ліст да рэктара Кіеўскага педагагічнага ўніверсітэта і міністра адукацыі з просьбай звольніць "агрэсіўную ўкраінафобку і карупцыянерку" з названага ўніверсітэта, дзе яна займала пасаду выкладчыка.

У выніку гэта і было зроблена — пасля калектыўнага ліста з сотнямі падпісантаў Зайцаву з ганьбай звольнілі з кіеўскага ўніверсітэта. 

Але чаму яна паехала ў Беларусь, а не засталася ў Луганску, хаця і водзіць сяброўства з лідарамі сепаратысцкай адміністрацыі?

Ці гэта вымушаны жыццёвы крок, ці пераезд з канкрэтнымі, але ценявымі мэтамі па змаганні з беларускай культурай па "луганскай схеме"?

І чаму асобу з такой адыёзнай біяграфіяй прытулілі ў Віцебску, ды яшчэ і далі кіруючую пасаду?

Першы прарэктар Васіль Маліноўскі на гэтае пытанне "Нашай Нівы" не адказаў, прызнаўшыся, што не ведае ніякіх акалічнасцяў біяграфіі Зайцавай.

Сама гэтая выкладчыца аказалася недаступнай праз удзел у навуковай канферэнцыі ў Полацку. 


Арцём Гарбацэвіч

"Наша Ніва", 27 сакавіка 2017 р.

 



Создан 27 мар 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter