На Дне Волі затрымалі двух удзельнікаў пікета ў падтрымку "маскалёўскага свету"е

Ворага трэба ведаць у твар



Удзельнік пікета за "маскалёўскі свет" трагікамічна трапіў на суткі —

разам з дэманстрантамі з Дня Волі


Аляксей Галавін папрасіў міліцыянта ў цывільным сфатаграфаваць яго каля Акадэміі навук.

48-рочны менчук Аляксей Галавін, вядомы па сваім удзеле ў "пікеце ў падтрымку Масковіі", адправіўся на суткі пасля Дня Волі.

25 сакавіка мужчына — выпадкова ці не — аказаўся ў цэнтры горада разам з сябрам. Абодвух затрымалі каля Акадэміі навук каля 11 гадзін, прычым пры трагікамічных абставінах.

Галавін і ягоны сябар вырашылі сфатаграфавацца і папрасілі мінака зрабіць здымак.

А той аказаўся пераапранутым міліцыянтам — гэта быў аперупаўнаважаны упраўлення па наркагандлю Спартак Свістуноў, паведамляюць Naviny.by.

Спартак вырашыў затрымаць сяброў.

27 сакавіка суд Маскоўскага раёна вырашыў, што Галавін вінаваты — лаяўся матам. Вынік — 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

 


Падчас Дня Волі міліцыянт Спартак Свістуноў затрымаў адразу двух удзельнікаў даўняга пікета

ў падтрымку "маскалёўскага свету"


Гісторыя затрымання падчас Дня Волі Аляксея Галавіна, удзельніка колішняга пікета ў падтрымку "маскалёўскага свету", выклікала вялікі інтарэс у чытачоў "Нашай Нівы".

Нагадаем, Галавіна разам з сябрам затрымалі каля Акадэміі навук каля 11 гадзін. Яны папрасілі мінака сфатаграфаваць іх. А той аказаўся пераапранутым міліцыянтам — гэта быў аперупаўнаважаны упраўлення па наркагандлю Спартак Свістуноў. Спартак, не доўга думаючы, затрымаў сяброў.

Праваабаронцы паведамілі "Нашай Ніве" імя таго самага сябра Галавіна. Ім аказаўся Сяргей Ланавенка, яшчэ адзін удзельнік таго самага пікета ў падтрымку "маскалёўскага свету".

Ён атрымаў аналагічны тэрмін — 10 сутак арышту. Абодвум сябрам інкрымінавалі дробнае хуліганства.

Паводле непацверджанай інфармацыі, Ланавенка — блізкі сябар аднаго з баевікоў батальёна "Спарта", які раней узначальваў сумна вядомы Матарола (Арсеній Паўлаў).


"Наша Ніва", 28 сакавіка 2017 р.



Создан 28 мар 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter