КДБ завёў крымінальную справу супраць беларуса, які ваяваў за "днр"




"Советская Белоруссія" ("СБ") апублікавала інтэрв'ю з кіраўніком ГУБАЗіК МУС Мікалаем Карпянковым. 

Звяртае ўвагу фраза Карпянкова пра вынікі работы 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК (па супрацьдзеянні экстрэмізму).

— Улічваючы напружаную абстаноўку ў свеце, у нашых паўднёвых суседзяў, спробы правядзення пратэстных акцый у местах Беларусі, нашыя намаганні скіраваныя на беларускіх грамадзян — баевікоў, наймітаў, якія знаходзяцца ва Украіне, — цытуе Карпянкова "СБ". — Сумесна з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі прымаем шэраг аператыўна-прафілактычных захадаў. Заведзена некалькі крымінальных спраў. Пакуль самая значная і рэзанансная — у дачыненні віцебчука Ганчарова, якія ваяваў у "Азове".

Таксама па нашых матэрыялах КДБ завёў крымінальную справу ў дачыненні да грамадзяніна Беларусі, які браў удзел у баявых дзеяннях на баку "лнр"-"днр". Такім чынам, створаныя заграджальна-прафілактычныя ўмовы: калі баевікі тут з'явяцца — затрымаем, прыцягнем да крымінальнай адказнасці.

У прэс-службе КДБ "Нашай Ніве" не расказалі акалічнасці справы супраць баевіка, згаданага Карпянковым. Гэтак жа і ў самім ГУБАЗіК нам патлумачылі, што пакуль што гэтая інфармацыя не падлягае разгалошванню. 

Раней мы неаднаразова паведамлялі, што асобы, якія бралі ўдзел у вайне на баку "лднр", свабодна пачуваюцца ў Беларусі. 

Раней нічога не было вядома пра крымінальныя справы, заведзеныя супраць іх менавіта за найміцтва — па інфармацыі "Нашай Нівы", некалькі баявікоў "лднр" адбываюць у Беларусі пакаранні па іншых артыкулах, у прыватнасці — за нясплату падаткаў.


"Наша Ніва", 28 сакавіка 2017 р.



Создан 28 мар 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter