У Беларусі выпусцілі рубель з заклікам выгнаць маскалёўскіх акупантаў

Жыве Беларусь!



Манета “Адзін Магілеўскі рубель” выйшла накладам у сто асобнікаў.

 

12 красавіка накладам 100 асобнікаў, была выпушчаная сувенірная манета “Адзін Магілеўскі рубель”.

 

Выпуск сувенірных манет ажыццявілі спецыялісты сайта belmoneta.by у рамках праекта “113 местаў Беларусі”.

 

 

На аверсе манеты герб места Магілеў, вобраз Магілёўскай ратушы і заклік “Пара!, пара!” бургамістра Магілева Язэпа Левановіча. (Язэп Левановіч — лідар паўстання 1661 рока супраць маскалёўскага акупацыйнага гарнізона. Менавіта пад гэты кліч, кінуты бурмістрам, жыхары Магілёва паднялі паўстанне і знішчылі маскалёўскі гарнізон — рэд.).

 

 

На рэверсе манеты — выява Рэспублікі Беларусь і сімвал краіны бусел.

 

Намінал манеты — адзін рубель. Манета не з'яўляецца плацежным сродкам.

 

“Хартыя’97”, 17 красавіка 2017 р.



Создан 17 апр 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter