symbal.by выпусціла жаўнерыкаў ВКЛ

Міндоўг, Вітаўт, ваяры і жаўнеры Полацкага княства, ВКЛ і Рэчы Паспалітай



Міндоўг, Вітаўт, ваяры і жаўнеры Полацкага княства, ВКЛ і Рэчы Паспалітай у выглядзе жаўнерыкаў з пластыку і волава з'явіліся на symbal.by.

 

Фігурка Вялікага князя ВКЛ Вітаўта. Вітаўт (Вітаўт Вялікі) — вялікі князь літоўскі (1392—1430 рр.). Адзін з наймагутнейшых князёў, пры якім нашая дзяржава дасягнула найбольшага ўздыму. Вітаўт далучаў да ВКЛ Смаленск, атрымаў перамогу ў Грунвальдскай бітве 1410 року.
Вышыня фігуркі: 7 см.

Фігурка першага вялікага князя ВКЛ Міндоўга. Міндоўг (каля 1195 р. — 12 верасня 1263 р.) — першы вялікі князь (кан. 1248—1253 рр. і 1261-1263 рр.) Вялікага княства Літоўскага, першы і апошні кароль літоўскі (1253—1261 рр.).  Княжэнне Міндоўга прыйшлося на пачатак утварэння новай цэнтралі-заванай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, якое першапачаткова ўключыла ў сябе ўсходнеславянскія і балцкія землі ў Панямонні (якія цяпер уваходзяць у Рэспубліку Беларусь і Літоўскую Рэспубліку). Гэты працэс адбываўся ў сярэдзіне XIII ст. — у складаны час, калі ў выніку пагрозы з боку Лівонскага ордэну і мангола-татарскага нашэсця склаліся цяжкія ўмовы для існавання славянскага і балцкага насельніцтва. Такія абставіны вымушалі Міндоўга шукаць шляхі для ўмацавання сваёй дзяржавы і неаднойчы змяняць саюзнікаў.  У гісторыі Літоўскай Рэспублікі ВКЛ з'яўляецца княствам, з якога пачалася літоўская дзяржаўнасць, а Міндоўг — першым правіцелем літоўскае дзяржавы. У гісторыі Рэспублікі Беларусь, на землях якой дзяржаўнасць пачалася з больш ранніх Полацкага і Тураўскага княстваў, Міндоўг выступае як першы правіцель ВКЛ — дзяржавы, якая ў далейшым ахапіла ўсю сучасную тэрыторыю Беларусі, Літвы і шэраг суседніх зямель.

Вышыня фігуркі: 8 см.
 
Фігурка воіна Полацкага княства з дзідаю. Полацкае княства — сярэдневечная дзяржава ва Усходняй Эўропе з цэнтрам у месте Полацку. Княства сфармавалася вакол протадзяржаўнага ўтварэння крывічоў не пазней за IX ст. Займаючы важнае месца на шляху "з вараг у грэкі" княства ў XI—XIII стст. было адной з буйных дзяржаў Эўропы. Адзначаюць значныя для таго часу сацыяльныя і культурныя дасягненні. У перыяд найбольшага росквіту Полацкае княства займала цэнтральную і паўночную частку сучаснай Беларусі, частку на захадзе Смаленскай вобласці Масковіі, басейн Заходняй Дзвіны ў Латвіі, паўднёва-ўсходнюю частку сучаснай Літвы. Найстаражытнейшае з вядомых, дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Беларусі.
Вышыня фігуркі з дзідаю: 15 см.

Фігурка крылатага гусара войска Рэчы Паспалітай. Крылатыя гусары — элітная кавалерыя Рэчы Паспалітай, якая дзейнічала на палях баёў з пачатку XVI да сярэдзіны XVIII стагоддзя, спецыялізавалася на "праломліванні" баявых парадкаў варожай конніцы або пяхоты канцэнтраваным дзідавым кавалерыйскім ударам. Гусарыя была ўтворана на рубяжы XV—XVI стагоддзяў і ўяўляла з сябе аддзелы цяжкае кавалерыі са спецыфічнай тактыкай, узбраеннем, камплектаваннем і мела лёгка пазнавальныя адметныя атрыбуты — крылы (мацаваліся рознымі спосабамі за спінай вершніка), вельмі доўгія пікі з прапарцамі і звярыныя шкуры. Крылатыя гусары на многія дзесяцігоддзі былі асноўнай ударнай сілай войска Рэчы Паспалітай. Доўгі час крылатыя гусары не мелі сабе роўных у Эўропе, іх атакі не раз здабывалі перамогу Каралеўству Польскаму і Вялікаму Княству Літоўскаму.
Вышыня фігуркі: 9 см.

Фігурка лісоўчыка з кавалерыі войска Рэчы Паспалітай. Лісоўчыкі — назва нерэгулярных падраздзяленняў лёгкай кавалерыі Рэчы Паспалітай у 1608—1635 рр. Атрымалі назву ад свайго першапачатковага кіраўніка Аляксандра Юзафа Лісоўскага — таленавітага военачальніка, беларускага шляхціча з Віленшчыны. Прымалі ўдзел у вайне Рэчы Паспалітай з Масковіяй, Трыццацігадовай вайне, у бітвах супраць туркаўасманаў. Тагачасныя гістарычныя крыніцы характарызуюць іх надзвычай спрытнымі, ваяўнічымі і крыважэрнымі. У адрозненне ад рэгулярных падраздзяленняў конніцы, паслугі лісоўчыкаў не аплочваліся жалаваннем са скарбу Рэчы Паспалітай. Таму лісоўчыкаў наймалі, даючы ім права здабыцця ваенных трафеяў, якія былі іх адзінай аплатай за службу.
Вышыня фігуркі: 8 см.

Фігурка жаўнера войска ВКЛ з харугвай "Пагоня". "Пагоня" — герб Вялікага Княства Літоўскага, які атрымаў статус дзяржаўнага ў час княжання Вітаўта Вялікага. Жаўнеры войска ВКЛ ішлі ў бой са штандарам "Пагоня".
Вышыня фігуркі: 11 см.

Фігурка жаўнера войска ВКЛ са шчытом з гербам "Калюмны". Калюмны — адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага Княства Літоўскага: у чырвоным полі тры слупы, злучаныя ўнізе. Пачатак выкарыстання сімвала, які атрымаў таксама назву "Слупы Гедыміна", у якасці дзяржаўнага звязаны з перыядам княжання Гедыміна.
Вышыня фігуркі: 7 см.


"Беларускае Радыё Рацыя", 18 красавіка 2017 р.



Создан 19 апр 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter