Берасце: міліцыя забараніла “каларадскую” стужку

"НЕ!" "маскалёўскаму сьвету" ў Беларусі



Пакаралі кіроўцаў ды падзякавалі за актыўную грамадзянскую пазіцыю — берасцейскі журналіст Алесь Ляўчук паскардзіўся на “каларадскую” стужку ды маскалёўскі сцяг на машынах камунальнікаў. Міліцыя, нечакана для самога Леўчука, не толькі не праігнаравала заявы, але і даслала ліст з пацверджаннем: кіроўцы прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці за выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі.

 

— Гэтая стужка стала сімвалам вайны ва Украіне, калі я бачу маскалёўскі сцяг на машыне, я адчуваю небяспеку, бо гэтак жа сама ўсё пачыналася ў Абхазіі, таму адзіная магчымасць гэтага пазбавіцца — гэта каб у цябе была актыўная грамадзянская пазіцыя, — тлумачыць пазіцыю спадар Ляўчук.

 

“Каларадская” стужка ўпершыню зʼявілася на ўзнагародах Расейскай імперыі яшчэ перад Першаю сусветнай, у Савецкім Саюзе яе выкарыстоўвалі як элемент узнагароды за перамогу над Нямеччынаю. Але яна ж стала сімвалам вайны на Данбасе — Вярхоўная рада Украіны сёлета прыняла закон, паводле якога за нашэнне стужкі або яе дэманстрацыю можна атрымаць штраф, а за паўторнае парушэнне нават сесці на 15 содняў.

 

Беларусы прыдумаюць сваю стужку?

 

Выкарыстанне “каларадскай” стужкі непажаданае таксама ў Літве і Грузіі. У Беларусі ж, на Дзень перамогі яе ўжо каторы рок далікатна замяняюць на чырвона-зялёную, з кветкаю яблыні пасярэдзіне.

 

— Сёння яшчэ не позна казаць пра тое, што георгіеўская стужка для тэрыторыі Беларусі непрымальная сёння, мы жывем у незалежнай дзяржаве, і мы прапаноўваем новую сімволіку, напрыклад, якая сімвалізуе мужнасць і гераізм беларускага народу ўжо ў сучаснасці, — дзеліцца гісторык Ігар Кузняцоў.

 

На ягоную думку спадара Кузняцова, з прапановаю аб новай, беларускай стужцы мусіць звярнуцца самая грамадзянская супольнасць — калі не хоча, каб за гэтую справу бралася дзяржава або краіна-суседка.

 

“Хартыя’97”, 15 чэрвеня 2017 р.



Создан 15 июн 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter