“Каларадам” не месца ў Беларусі

"Не!" — маскалёўскае заразе на Беларусі



Берасце: міліцыя забараніла “каларадскую” стужку

 

Пакаралі кіроўцаў ды падзякавалі за актыўную грамадзянскую пазіцыю — берасцейскі журналіст Алесь Ляўчук паскардзіўся на “каларадскую” стужку ды маскалёўскі сцяг на машынах камунальнікаў. Міліцыя, нечакана для самога Леўчука, не толькі не праігнаравала заявы, але і даслала ліст з пацверджаннем: кіроўцы прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці за выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі.

 

— Гэтая стужка стала сімвалам вайны ва Украіне, калі я бачу маскалёўскі сцяг на машыне, я адчуваю небяспеку, бо гэтак жа сама ўсё пачыналася ў Абхазіі, таму адзіная магчымасць гэтага пазбавіцца — гэта каб у цябе была актыўная грамадзянская пазіцыя, — тлумачыць пазіцыю спадар Ляўчук.

 

“Каларадская” стужка ўпершыню зʼявілася на ўзнагародах Расейскай імперыі яшчэ перад Першаю сусветнай, у Савецкім Саюзе яе выкарыстоўвалі як элемент узнагароды за перамогу над Нямеччынаю. Але яна ж стала сімвалам вайны на Данбасе — Вярхоўная рада Украіны сёлета прыняла закон, паводле якога за нашэнне стужкі або яе дэманстрацыю можна атрымаць штраф, а за паўторнае парушэнне нават сесці на 15 содняў.

 

Беларусы прыдумаюць сваю стужку?

 

Выкарыстанне “каларадскай” стужкі непажаданае таксама ў Літве і Грузіі. У Беларусі ж, на Дзень перамогі яе ўжо каторы рок далікатна замяняюць на чырвона-зялёную, з кветкаю яблыні пасярэдзіне.

 

— Сёння яшчэ не позна казаць пра тое, што георгіеўская стужка для тэрыторыі Беларусі непрымальная сёння, мы жывем у незалежнай дзяржаве, і мы прапаноўваем новую сімволіку, напрыклад, якая сімвалізуе мужнасць і гераізм беларускага народу ўжо ў сучаснасці, — дзеліцца гісторык Ігар Кузняцоў.

 

На ягоную думку спадара Кузняцова, з прапановаю аб новай, беларускай стужцы мусіць звярнуцца самая грамадзянская супольнасць — калі не хоча, каб за гэтую справу бралася дзяржава або краіна-суседка.

 

“Хартыя’97”, 15 чэрвеня 2017 р.

 

 

Магілёвец змагаецца з каларадскаю стужкаю

 

Актывіст прапануе адклікаць з продажу ў Магілёве ўсе каларадскія стужкі.

 

Адпаведны зварот актывіст беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Дзмітрый Люнтоў скіраваў у магілёўскае прадпрыемства “Стужка”.

 

— Жоўта-чорная стужка, лічу, зараз яшчэ больш небяспечная для нас, — заяўляе Дзмітрый Люнтоў. — У сувязі з тым, якія зараз ідуць палітычныя гульні, было б добра, каб мы прытрымліваліся сваёй, дзяржаўнай.

 

Кампенсаваць страты ад гэтага Люнтоў прапануе пераарыентацыяй рынкаў збыту на Масковію і падкантрольную прамаскалёўскім баевікам тэрыторыю гэтак званых Данецкай ды Луганскай “Народных Рэспублік”.

 

З пачатку ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны каларадская стужка зрабілася сімвалам акупацыі Крыму, а таксама прамаскалёўскіх сепаратыстаў на Данбасе. Да нядаўняга часу ў Беларусі яе выкарыстоўвалі на афіцыйным узроўні падчас святкавання Дня Перамогі, аднак пазней замянілі на стужку ў колерах дзяржаўнага сцяга.

 

Віталь Бабін

 

“Белсат”, 28 лютага 2017 р.

 

 

У Берасці пасля выкліку ДАІ кіроўцу аўтамабіля прыйшлося зняць

маскалёўскі сцяг і каларадскую стужку

 

Берасцейскі журналіст Алесь Ляўчук пабачыў расейскі сцяг і георгіеўскую стужку на машыне берасцейскіх электрасетак і папрасіў кіроўцу прабраць непажаданую ў Беларусі сімволіку з аўта.

 

Кіроўца адмовіўся, у выніку справа дайшла да выкліку міліцыі.

 

— Беларускія законы забараняюць размяшчаць на лабавым шкле любыя прадметы. Выклікаючы міліцыю, дзяжурны супрацоўнік доўга не хацеў дасылаць машыну ДАІ, але ўсё ж настаяў. Потым не хацеў працаваць супрацоўнік ДАІ, які прыехаў, але ўсё ж вывучыўшы беларускае заканадаўства — пачаў дзеяць. У выніку быў прапанаваны кампрамісны варыянт. Кіроўца здымае стужку і сцяг, я не настойваю на складанні пратаколу. Такі варыянт мяне задаволіў, бо сваіх мэтаў у гэтай сітуацыі я дасягнуў, — распавёў “Белсату” Алесь Ляўчук.

 

У апошні час даволі часта прадстаўнікі ўлады не рэкамендуюць выкарыстоўваць маскалёўскі сцяг і каларадскую стужку, а ДАІ адназначна расцэньвае любыя сімвалы на лабавым шкле, як парушэнне. За гэта можна атрымаць штраф.

 

У чэрвені пасля яшчэ адной скаргі Алеся Ляўчука на маскалёўскі сцяг на машынах камунальнікаў, на кіроўцаў склалі пратакол і прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці.

 

Аб непрымальным выкарыстанні маскалёўскага сцяга гаворыцца ў афіцыйных адказах бабруйскай прыватнай фірмы і берасцейскага дзяржаўнага транспартнага прадпрыемства.

 

Нагадаем, што памаранчава-чорную стужку, якую ў Масковіі называюць “георгіеўскай”, пачалі негалосна пазбягаць у Беларусі праз рок пасля таго, як яна фактычна зрабілася сімвалам расейскіх акупантаў і прарасейскіх сепаратыстаў ува Украіне.

 

“Белсат”, 20 кастрычніка 2017 р.

 

 

Кіроўца з Магілёва атрымаў штраф за каларадскую стужку на шыбе аўтамабіля


У Магілёве органы правапарадку аштрафавалі на Br 90 тыс. уладальніка аўтамабіля “Пежо-308”, на шыбе якога было напісана “Севастопаль, Данецк, Луганск, Адэса” і была налепленая шырокая каларадская стужка.


У пачатку жніўня старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў запатрабаваў узбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да ўладальніка “Пежо-308”. На думку палітычнага актывіста, такі пералік местаў паўднёвага ўсходу Украіны і каларадская стужка сведчаць аб падтрымцы ўладальнікам аўтамабіля сепаратызму і экстрэмізму ў суседняй краіне. Ён патрабаваў, каб аўтамабіліст быў прыцягнуты да адказнасці па артыкуле 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці), падаюць naviny.by.


Магілёўская міліцыя правяла праверку, але кіраўніцтва Ленінскага РАУС Магілёва не ўгледзела ў дзеяннях кіроўцы аўтамашыны “Пежо” прыкметаў распальвання нацыянальнай варожасці, паведаміў “БелаПАН” начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Магілёўскага аблвыканкаму Павел Смірноў.


Разам з тым у дачыненні да кіроўцы “Пежо” склалі па артыкуле 18.12 Кодэксу адміністратыўных правапарушэнняў за невыкананне правілаў эксплуатацыі транспартнага сродку, што выявілася ў размяшчэнні не прадугледжанай правіламі дарожнага руху налепкі на задняй шыбе аўтамабіля. У выніку на кіроўцу наклалі штраф памерам у Br 90 тыс., паведаміў Смірноў.


Згодна з пунктам 194.13 правілаў дарожнага руху забараняецца ўдзел у дарожным руху транспартнага сродку з вонкава бачнымі налепкамі (выявамі), акрамя тых, якія размяшчаюцца ва ўстаноўленым парадку апазнавальных знакаў транспартных сродкаў, дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, рэкламы, інфармацыі аб прыналежнасці транспартнага сродку адпаведнай арганізацыі (індывідуальнаму прадпрымальніку).


“Белсат”, 8 сьнежня 2015 р.



Обновлен 20 окт 2017. Создан 15 июн 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter