Непадалёк ад Берасця прапануюць пагуляць у "зялёных чалавечкаў"

Ворага трэба ведаць у твар



На афіцыйным сайце Навукова-забаўляльнана цэнтру Парк Палянка на фота людзі ў ваеннай форме з макетамі зброі ў руках ідуць у атаку на фоне маскалёўскага сцягу.

 

Людзі ў ваеннай форме з макетамі зброі ў руках ідуць у атаку на фоне маскалёўскага сцягу

 

Навукова-забаўляльны цэнтр “Парк Палянка”, што знаходзіцца ў 20 кіламетрах ад Берасця, прапануе розныя варыянты адпачынку. Напрыклад, можна стаць піянерам або адчуць сябе “ветлівымі людзьмі”.

 

На афіцыйным сайце базы адпачынку на фота людзі ў ваеннай форме з макетамі зброі ў руках ідуць у атаку на фоне маскалёўскага сцяга. Журналіст “Белсату” патэлефанаваў у “Парк Палянку” па каментар, але прадстаўнік парку заявіў, што гэта не зброя, а кавалак пластмасы. А пасля пытання пра маскалёўскі сцяг кінуў слухаўку.

 

Хлопец у піянерскім гальштуку і аніматар Брэжнеў

 

Варта нагадаць, што Масковія ў 2008 роке ўвяла войска ў Грузію, захапіўшы Паўднёвую Асецію і Абхазію, а ў 2014 акупавала Крым і пачала вайну на ўсходзе Украіны. Таму наўрад ці гульні на фоне трыкалора дарэчныя на беларускай базе, як і жарты з Брэжневым, падчас кіравання якога СССР акупаваў Чэхаславакію і пачаў вайну ў Афганістане.

 

“Belsat.eu”, 29 чэрвеня 2017 р.



Создан 29 июн 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter