Што робіць у Беларусі аўта з нумарамі “лнр”

"НЕ!" — Маскалёўскае заразе на Беларусі!



Магілёўскія актывісты АГП патрабуюць тлумачэньняў, як машына з тэрыторыі, якая кантралюецца бандфармаваньнямі, трапіла ў Беларусь.

 

Актывісты Абʼяднанай грамадзянскай партыі ўзяліся высьветліць, якім чынам машына з нумарнымі знакамі непрызнанай “Лугандонскай Народнай Рэспублікі” трапіла ў Беларусь і бесьперашкодна разьяжджае па Магілёве. Партыйцы лічаць, што міліцыя бязьдзейнічае.

 

 

Магілёўская абласная рада партыі папрасіла кіраўніцтва ўпраўленьня ўнутраных справаў аблвыканкаму патлумачыць , што робяць праваахоўныя органы, каб не дапускаць на тэрыторыю Беларусі транспартных сродкаў, якія пагражаюць бясьпецы грамадзян.

 

“Выклікае зьдзіўленьне, як у нашу краіну трапляюць і свабодна перасоўваюцца аўтамабілі зь незаконнымі нумарнымі знакамі з тэрыторыі, кантраляванай бандфармаваньнямі, дзе ў абароце вялікая колькасьць зброі”, — гаворыцца ў лісьце актывістаў АГП кіраўніцтву магілёўскай міліцыі.

 

Актывісты пішуць, што машыны з нумарамі гэтак званай “Лугандонскай Народнай Рэспублікі” бачылі і ў іншых местах Беларусі. Спасылаюцца пры гэтым на зьвесткі з сацыяльных сетак.

 

Фатаздымак з нумарамі “лнр” на старым аўтамабілі ВАЗ 3 ліпеня разьмясьціў у Facebook старшыня абласной арганізацыі Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў. “Цікава, як прапусьцілі „жыгуль“ зь няіснай краіны празь мяжу”, — пракамэнтаваў партыец фатаздымак, які яму даслалі знаёмыя.

 

Шанцаў запэўнівае, што фатаздымак не падроблены. Машына сфатаграфаваная на адной з цэнтральных магістраляў места — вуліцы Піянэрскай, за трыста мэтраў ад абласной управы КДБ.

 

— Без сумневу, знаходжаньне ў Беларусі машыны з нумарамі ЛНР незаконнае, — выказаў сваё меркаваньне “Свабодзе” Ўладзімер Шанцаў. — Калі такая машына здолела трапіць у Беларусь з Луганскай вобласьці, якую кантралююць фактычна бандфармаваньні, то можна толькі здагадвацца, што яшчэ можа зьявіцца ў нашай краіне з тэрыторыі, дзе не сунімаецца вайна.

 

Атрымаць камэнтар наконт машыны з нумарамі “лнр” у магілёўскай ДАІ не ўдалося. Там сказалі, што такога аўтамабіля ня бачылі.

 

“Радыё Свабода”, 06 ліпеня 2017 р.



Создан 07 июл 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter