Чыноўнікі заклікаюць у Беларусь маскалёўскіх неапаганцаў

Падтрымку прадстаўнікам новага рэлігійнага руху абяцаў намеснік прэм'ера.



Артыкул пра гэта сёння публікуе маскалёўская “Незалежная газета”.

 

Ахвотныя пабудаваць “родавы маёнтак” змогуць пакласціся ў гэтым на дапамогу дзяржавы, заявіў 7 ліпеня намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы.

 

— Рух атрымаў шырокі рэзананс. Мы рыхтуем дакладную кіраўніку дзяржавы. Вельмі шмат людзей, маладых і цікавых у прафесіях і ўвогуле, хочуць жыць сем’ямі ў экалагічна чыстых месцах.

 

Гэта можа стаць адным з першых выпадкаў урадавай падтрымкі новых рэлігійных рухаў у Беларусі.

 

Канцэпцыю “родавых маёнткаў” развіў у сваіх кнігах маскалёўскі прадпрымальнік Уладзімір Мегрэ, і сёння ягоныя ідэі прынята разглядаць у кантэксце маскалёўскага неапаганства. Перспектывы жыцця ў гармоніі з навакольным светам і “прасторы любові” ў самадастатковых паселішчах, якія складаюцца з такіх “маёнткаў”, прывабілі да ідэй Мегрэ нямала паслядоўнікаў. Сайт руху “Звонкія кедры Расеі”, так званых “анастасійцаў”, паведамляе пра 368 паселішчах, размешчаных толькі ў РФ.

 

У Беларусі ж, паводле звестак Русага, уладальнікамі падобных “маёнткаў” называюць сябе больш за 570 чалавек. Існая ў краіне нарматыўна-прававая база, якая дазваляе атрымаць для вядзення гаспадаркі 15 сотак, на ягоную думку, не дазваляе рэалізаваць іх патэнцыял:

 

— Калі ты хочаш пабудаваць там нейкае прадпрыемства для вырошчвання экалагічна чыстых прадуктаў, гэтага мала. Таму мы цяпер з імі сустракаемся, рыхтуем даклад кіраўніку дзяржавы, каб вызначыць форму функцыянавання, памеры гэтых паселішчаў, даць ім прававую базу.

 

Дапамогай у крэдытаванні будаўніцтва і набыцці неабходнага інвентару, магчыма, зоймецца Белаграпрамбанк.

 

Асабліва прывабнымі для ахвотных абзавесціся “родавым маёнткам”, паводле словаў Русага, апынуліся Валожынскі і Віцебскі раёны. Аднак беларускія паслядоўнікі Мегрэ сустракаюцца не толькі там.

 

— Селішчы там ёсць, і не адно, яны цалкам жывыя і актыўныя. Жыхары даўно заяўлялі, што атрымліваюць дапамогу ад дзяржавы”, — сказала карэспандэнту “НГР” навуковая супрацоўніца Музея антрапалогіі і этнаграфіі Юлія Андрэева. Яна мяркуе, што ўвага да “родавых маёнткаў” — частка агульнай праграмы падтрымкі сельскай гаспадаркі:

 

— Не думаю, што гэта падтрымка рэлігійнай плыні. Як правіла, у ідэалагічныя асновы “родавых маёнткаў” ніхто не паглыбляецца ці не хоча паглыбляцца. Такая сітуацыя існуе ў Белгародскай вобласці, дзе прыняты на рэгіянальным узроўні закон пра “родавыя маёнткі” — зямля выдаецца бясплатна ў арэнду, губернатар прыязджаў на канферэнцыю “Звонкіх кедраў”, але ні словам не згадаў ні пра якую эзатэрыку. Яго цікавіць гэты праект толькі як адраджэнне вёскі.

 

У ідэалагічныя асновы руху не паглыбляюцца не толькі беларускія ўлады. Так, у Звянігаўскім раёне рэспублікі Марый Эл 16 ліпеня г.р. скончыўся VII фестываль стваральнікаў “родавых маёнткаў” “Дзень зямлі”, што ідзе пры падтрымцы адміністрацыі Ісмянецкага сельскага паселішча. За час існавання руху ён дасягнуў пэўных поспехаў у пабудове ўласнай эканомікі і вытворчых ланцужкоў. Частымі гасцямі “анастасійцы” становяцца і на фестывалях неапаганцаў, падобных да штогадовай маскоўскай “Спадчыны продкаў”. Такім чынам, на гаспадарчым фронце ўлады ахвотна ўзаемадзейнічаюць з новым рэлігійным рухам — і ў Масковіі, і ў Беларусі.

 

“Хартыя’97”, 19 ліпеня 2017 р.

 



Создан 19 июл 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter