Бізнэс на крыві

Як лукашэнкаўская Беларусь гандлюе з “лднр”



Як Беларусь “корміць” Данбас

 

“Першы Рэспубліканскі супермаркет” — найбуйнейшая гандлёвая сетка “днр”

 

Ва ўмовах эканамічнай блакады “днр” і “лнр” з боку Украіны прадукцыя дзясяткаў беларускіх прадпрыемстваў трапляе да сепаратыстаў праз маскалёўска-украінскую мяжу, якая не кантралюецца афіцыйным Кіевам. Падрабязнасці шэрага бізнесу беларускай дзяржавы — у расследаванні “Белсату”.

 

Інфармацыя пра тое, што беларускія прадукты былі заўважаныя ў крамах Данецку і Луганску з’яўляецца ў сеціве рэгулярна, але на адзінкавых прыкладах было цяжка ацаніць маштабы гэтага бізнесу. А маштабы сапраўды значныя: гэтак, данецкі дзелавы партал DNR-live ацэньвае долю беларускай прадукцыі на спажывецкім рынку “днр” прыкладна ў 25%.

 

Мясцовыя жыхары пацвярджаюць вялікую колькасць беларускіх тавараў на паліцах супермаркетаў Данецку і Луганску.

 

— Алкаголь, сыры, мяса глыбокай замарозкі… Прычым да вайны такіх беларускіх прадуктаў мы не бачылі — мяса ці піва беларускае… ніколі! Гэты паток ужо потым пайшоў. Попыт на іх цяпер вельмі вялікі — маскалёўскія моцна саступаюць па якасці і цане, — распавяла “Белсату” жыхарка Луганску.

 

Беларускія тавары ў “отжатых” супермаркетах

 

Гандлёвыя сеткі і аптовыя кампаніі ў “днр” і “лнр” надзвычай закрытыя для прэсы. Размаўляць з журналістамі па тэме паставак з Беларусі яны катэгарычна адмаўляюцца. Большасць з іх не маюць нават сайтаў, імёны і кантактныя нумары кіраўніцтва знайсці складана, як і асартымент прадукцыі.

 

Але бываюць і выключэнні. Гэтак, данецкая гандлёвая сетка “Амстор” (паводле СМІ — наўпрост падкантрольная лідару “днр” Аляксандру Захарчанка) прапаноўвае на афіцыйным сайце пералік сваёй прадукцыі. Толькі ў спісе гэтага супермаркету “Белсат” налічыў тавары 8 беларускіх прадпрыемстваў.

 

Кіраўніцтва найбуйнейшай у “лнр” гандлёвай сеткі “ЛнрПродторг”, створанай на базе “отжатых” баевікамі ўкраінскіх супермаркетаў “Лелека”, у інтэрв’ю мясцовай газеце “Жизнь Луганска” ў жніўні 2015 року хвалілася наўпроставымі кантрактамі з Беларуссю. Дырэктар “ЛнрПродторг” Алеся Палтаўчанка агучыла тады назвы 9 беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх — тытунёвы завод “Нёман”, агракамбінат “Дзяржынскі” і “Санта-Бремор” (усе яны не прызнаюць пастаўкі ў “лднр”). У самім “ЛнрПродторгу” “Белсату” пацвердзілі гандлёвыя сувязі з Беларуссю, але дэталі распавядаць адмовіліся.

 

Пункты прызначэння — Данецк, Луганск

 

Звычайна стараюцца не афішаваць супрацу з “лднр” і беларускія заводы, але некаторыя гэтага не хаваюць.

 

— Так, мы працуем з Данецкам, — паведаміла “Белсату” намеснік генеральнага дырэктара фабрыкі “Камунарка” па камерцыйных пытаннях Лілія Сівакова, — Гэта наўпроставыя пастаўкі. Пастаўляем шакалад, шакаладныя цукеркі. Карамель не пастаўляем. Ніякіх праблемаў у нас там няма, працуем па папярэдняй аплаце. Разлічваюцца яны расейскімі рублямі. Наколькі там істотныя аб’емы для “Камунаркі”? Ну, кожная пастаўка вельмі важная, бо гэта перадаплата. Вядома, пастаўкі ў Масковіі ў нас займаюць 80% ад агульнага аб’ему экспарту. Столькі, колькі з’ядае Масковія не з’есці ніхто — ні Данецк, ні Луганск. На Данецк у нас прыходзіцца некалькі адсоткаў экспарту.

 

Прадукцыя кандытарскай фабрыкі “Спартак” таксама заўважана ў Данецку і Луганску, але распавесці журналістам аб супрацы з “лднр” там не захацелі. На прадпрыемстве факт паставак не пацвердзілі і не абвергнулі, заявіўшы, што яны “не будуць даваць такую інфармацыю”.

 

Гэтак сама адрэагавалі на пытання “Белсату” ААТ “Савушкін прадукт”. Намеснік дырэктара на сувязях з грамадскасцю Алена Бабкіна спачатку запатрабавала пісьмовы запыт, а потым заявіла, што каментар па пастаўках у “лднр” даваць не будзе.

 

У кампаніі “Санта-Бремор” адназначна заявілі, што сваю прадукцыю ў “днр” і “лнр” не пастаўляюць. На просьбу журналіста “Белсату” патлумачыць, якім чынам у такім выпадку ў данецкіх і луганскіх супермаркетах з’яўляюцца прадукты “Санта-Бремор”, у кампаніі адрэагавалі рэзка:

 

— Мы адмаўляемся з вамі гутарыць. Ніякіх каментароў не будзе.

 

Кампанія “Санта-Бремор” уваходзіць у дзяржаўны канцэрн “Брэстмясамалпрам”. Іншыя прадпрыемства канцэрну пра гандаль з “днр” і “лнр” распавядаюць спакайней.

 

— Мы пастаўляем сыры (цвёрдыя ды плаўленыя) і тварог праз расейскую фірму, якая з’яўляецца нашым афіцыйным дыстрыб’ютарам. Але пункт прызначэння ў дакументах канкрэтна прапісваецца — Данецк, Луганск. У дакументах гэта пазначаецца не як тэрыторыя Украіны, а неяк інакш… Зараз ужо не памятаю. Прыкладна каля 20 тон у месяц мы туды пастаўляем, — заявіў “Белсату” першы намеснік дырэктара ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод” Мікалай Токар.

 

Гандлюе кобрынскі завод і з анексаваным Крымам – прычым не праз пасярэднікаў на тэрыторыі РФ, а наўпрост з крымскім кампаніямі. На сайце “Кобрынскага масларобна-сыраробнага заводу” у якасці афіцыйных дістыб’ютараў пазначана ТАА “Першая крымская харчовая кампанія”. Паводле Мікалая Токара, у Крым штомесяц ідзе каля 20 тонн сыроў і тварагоў з Кобрына. Дарэчы, на сайце сімферопальскай “Першай крымскай харчовай кампаніі” сярод партнёраў акрамя кобрынскага заводу пазначаны яшчэ два беларускія прадпрыемствы — “Гама густу” (Клецк) і “Беллакт” (Ваўкавыск).

 

Пад пагрозай санкцыяў

 

Бярозаўскі сыраробны камбінат і Пружанскі малочны камбінат таксама пацвярджаюць гандаль з “лднр”.

 

— Мы гандлюем з Данецкам і Луганскам, але не трэба гэта афішаваць. Працуем паспяхова, з двума фірмамі, прэтэнзіяў ніякіх няма. Аб’емы паставак для нашага камбіната даволі сціплыя, а для некаторых, можа і сур’ёзныя. Усе ідзе добра, паводле плану, — кажа дырэктар бярозаўскага камбінату Уладзімір Папеня.

 

Назву фірмаў, з якімі працуе прадпрыемства, Папеня не назваў, але пацвердзіў, што яны знаходзяцца ў Данецку і Луганску.

 

Дырэктар Пружанскага малочнага камбінату Ўладзімір Мікіціч распавёў “Белсату”, што ў красавіку афіцыйны Кіеў накіраваў у МЗС Беларусі ноту, у якой выказваў занепакоенасць гандлёва-эканамічнай супрацай беларускіх прадпрыемстваў з фірмамі ў “лднр”. Пасля гэтага ўрад Беларусі разаслаў па кампаніях лісты з папярэджаннем, што за гандаль з сепаратыстамі Украіна можа ўвесці супраць іх санкцыі. На пружанскім заводзе вырашылі прыслухацца, тым больш, што аб’емы паставак у “лднр” былі невялікія.

 

— Цяпер мы з імі не працуем, — дадаў Мікіціч.

 

Тое, што па беларускіх прадпрыемствах рассылаліся папярэджанні наконт магчымага ўвядзення санкцыяў з боку Украіны “Белсату” пацвердзілі і на Гарадзенскім лікера-гарэлачным заводзе, які ўваходзіць у холдынг “Менск Крыстал Груп”. Але Гародню гэта не прымусіла скасаваць супрацу з “лднр”. Асаблівай папулярнасцю ў іхных данбаскіх партнёраў карыстаецца танная гарэлка: “Жытняя”, “Золата палёў”, “Залаты ўраджай”.

 

Данбаскія шэрыя бізнес-схемы

 

Каб праверыць, як звычайна наладжваецца супраца паміж беларускімі кампаніямі і фірмамі сепаратыстаў, “Белсат” звязаўся з аддзелам знешнеэканамічнай дзейнасці “Пінскага мясакамбіната” пад выглядам бізнэсоўца з Данецку, які б хацеў пастаўляць беларускую прадукцыю на непадкантрольныя Кіеву тэрыторыі.

 

На прадпрыемстве заявілі, што гатовыя працаваць з данецкімі прадпрымальнікамі без пасярэднікаў і папрасілі даслаць рэквізіты для заключэння дамовы, папярэдзіўшы, што наўпрост з “днр” заключыць кантракт немагчыма — “трэба каб кантракт быў з Украінай або РФ”.

 

Рэакцыя пінскага заводу добра ілюструе асаблівасці гэтага бізнесу. Беларускія прадпрыемствы не могуць пазначыць у дакументах фірму з неіснуючай дзяржавы, а данбаскія кампаніі не могуць разлічыцца з Беларуссю праз уласную банкаўскую сістэму.

 

— З “днр” магчыма аплата толькі ў рублях. І аплаціць можна толькі ў РФ. Калі трэба заплаціць у валюце — у “днр” робіцца дазвол на вываз валюты, а далей аплата ідзе, як атрымаецца. Праўда, у “днраўскім” банку дазвол на вываз валюты ў Беларусь не даюць. То бок легальных спосабаў разлічыцца з Беларуссю не існуе, — патлумачылі нам у адной з данецкіх кансалтынгавых фірмаў, якая працуе з Беларуссю.

 

Менавіта таму для гэтага бізнесу патрэбная фірма-пракладка, праз рахункі якой можна можна расплочвацца за тавары і якую можна пазначаць ва ўсіх дакументах.

 

У выніку схема выглядае так: беларуская кампанія вядзе наўпроставыя перамовы з аптовай фірмай з “лднр”, наўпрост пастаўляе ў Данецк і Луганск свой тавар, але фармальна мае кантракт, напрыклад, з маскалёўскай фірмай, якая, у сваю чаргу так ці інакш звязаная з сепаратыстамі або Беларуссю.

 

Грошы на рахунак маскалёўскай фірмы трапляюць або праз ЦМР-банк (банк, які выкарыстоўваецца для разлікаў маскалёў з “лднр”), або праз банкі Паўднёвай Асеціі (Паўднёвая Асеція прызнае “днр”, а Масковія прызнае Асецію, таму праз яе банкаўскую сістэму можна праводзіць грошы з Данецку і Луганску ў РФ), або проста наяўнымі ў торбах. Патрапіўшы на рахунак маскалёўскай фірмы-пракладкі грошы за тавар абсалютна легальна пералічваюцца беларускім заводам.

 

Такім чынам, беларускія прадпрыемствы не парушаюць законы Рэспублікі Беларусь. Затое парушаюць заканадаўства Украіны, якое забараняе пастаўкі тавараў у непадкантрольныя Кіеву раёны Данбасу, а таксама ў Крым.

 

У сваю чаргу, афіцыйная статыстыка дэманструе анамальныя лічбы: экспарт Беларусі ў памежную з Данбасам Растоўскую вобласць у 2016 роке вырас на 20,5%, дасягнуўшы ўзроўню 201 млн. долараў (пры тым, што агульны таваразварот Беларусі і Масковіі ў мінулым роке знізіўся). А ў траўні 2017 року віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы паабяцаў давесці таваразварот з Растоўскай вобласцю да 500 млн USD.

 

У другой частцы расследавання “Белсат” распавядзе пра тое, якая гарэлка і піва пад гандлёвымі маркамі “днр” вырабляецца на беларускіх заводах, як Беларусь гандлюе з “лднр” праз Ганконг і Канаду, і хто з лідараў сепаратыстаў асабіста мае дачыненне да бізнесу з Беларуссю.

 

Ігар Ільяш

 

“Белсат”, 24 ліпеня 2017 р.

 

 

Як Беларусь гандлюе алкаголем з “лднр”

 

Беларускія заводы вырабляюць піва і гарэлку пад гандлёвымі маркамі кампаніяў з “днр” і пастаўляюць іх на Данбас, а непасрэднымі бенефіцыярамі “алкагольнага” бізнесу аказваюцца асобы, якіх афіцыйны Кіеў падазрае ў фінансаванні тэрарызму. Дэталі шэрых бізнес-схемаў — у расследаванні “Белсату”.

 

На пачатку траўня беларускія СМІ абляцела навіна: дзяржаўнае ААТ “Крыніца” разлівае на сваім абсталяванні піва пад гандлёвай маркай “Юзбір”, якая належыць данецкай кампаніі “Мастер-торг”. На “Крыніцы” не хаваюць тое, што вырабляюць “Юзбір” і што дістрыб’ютарам гэтага піва з’яўляецца “Мастер-торг”, але падкрэсліваюць, што не маюць кантрактаў з ніводнай фірмай, зарэгістраванай на тэрыторыі “лднр”.

 

— Мы не маем наўпроставага кантракту з “Мастер-торгам”, але маем кантракт з канадскай кампаніяй, якая прадстаўляе інтарэсы “Мастер-торга”, — заявіў “Белсату” начальнік упраўлення маркетынгу і рэкламы Сяргей Рашэтнікаў.

 

Назву канадскай кампаніі агучыць ён адмовіўся, спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу.

 

Цень сына Януковіча

 

Як у гандлёвым ланцужку паміж беларускім заводам і “днраўскай” фірмай з’явілася кампанія з Канады? У першай частцы расследавання “Белсат” пісаў, што беларускія прадпрыемствы не могуць пазначаць у дакументах фірму з неіснуючай дзяржавы, таму патрэбная фірма-пракладка, праз рахункі якой можна расплочвацца за тавары і якую можна пазначаць у дакументах. Праца праз канадскую фірму — вельмі выгадны манеўр, бо фінансавыя аперацыі за межамі Канады не абкладаюцца падаткам.

 

Складаная схема з канадскай фірмай цалкам адпавядае маштабу “Мастер-торга” — найбуйнейшага імпарцёра прадуктаў харчавання і алкаголю ў “днр”, які разгарнуў сваю дзейнасць падчас вайны. З 2015 рока “Мастер-торг” пачаў пастаўляць у “лднр” прадукцыю з Беларусі, а цяпер займае да 40% рынку на падкантрольных сепаратыстам тэрыторыях. Паводле дадзеных групы “Інфармацыйны супраціў”, кіраўніцтва “Мастер-торга” актыўна дапамагае баевікам набываць паліва, амуніцыю і іншыя неабходныя для ўзброеных фармаванняў рэчы.

 

Скрыншот з сайту “Мастер-торг”

 

На сайце “Мастер-торга” няма інфармацыі пра заснавальніка кампаніі, але, паводле неафіцыйных звестак, яе кантралюе мільянер Аляксандр Януковіч — сын экс-прэзідэнта Украіны. Гэта пацвердзіў “Белсату” былы палявы камандзір “днр” Аляксандр Хадакоўскі.

 

Цяпер Аляксандр Януковіч жыве ў Масковіі: СБУ аб’явіла яго ў вышук у 2014 роке, а ў 2015-м адну з фірмаў, падкантрольных сыну былога прэзідэнта Украіны (“Мако-Трейдынг”), украінскія праваахоўнікі абвінавацілі ў фінансаванні тэрарызму.

 

Паліцы данецкіх і луганскіх супермаркетаў запоўніла не толькі піва “Юзбір”, але і прадукцыя пад уласнай гандлёвай маркай “Крыніцы”. У Луганску наогул вісіць бігборд з рэкламай беларускага піва.

 

Скрыншот з сайту аптовай фірмы з “ЛНР”

 

Але на “Крыніцы” сцвярджаюць: яны не займаюцца наўпроставымі пастаўкамі ў “лднр” і дачыненне да рэкламы ў Луганску не маюць.

 

— Піва пад брэндам “Крыніца” на паліцах мясцовых супермаркетаў — вынік супрацы з камерцыйнымі арганізацыямі. А дэталі такой супрацы я не маю права разгалошваць, — адзначыў Рашэтнікаў.

 

Беларускі манапаліст заняўся Данбасам

 

Канцэрн “Менск Крыстал Груп” быў створаны ў 2015 роке па асабістым загадзе Лука-кі і цяпер аб’ядноўвае 8 прадпрыемстваў. Дэ-факта — гэта манапаліст на рынку алкаголю ў Беларусі.

 

 

Прадукцыю 6 з 8 заводаў канцэрну можна пабачыць у супермаркетах “лднр”: Гомельскі лікёра-гарэлачны завод, Віцебскі ЛГЗ, Клімавічскі ЛГЗ, Гарадзенскі ЛГЗ, Берасцейскі ЛГЗ і Мазырскі спіртагарэлачны завод.

 

— Мы прадаем сваю гарэлку ўсім, хто бярэ. З’явіліся на гарызонце гэтыя дзве рэспублікі — і мы з імі працуем, — заявіў начальнік сектару знешнеэканамічнай дзейнасці Гарадзенскага ЛВЗ Петр Калеснік.

 

— Мы працавалі з “днр” і “лнр”, але цяпер часова не займаемся гэтым напрамкам. Там па коштах узніклі пытанні. А партнёрам нашым была кампанія Huge Sky, — паведаміў “Белсату” намеснік дырэктара Мазырскага заводу Аляксандр Македонскі.

 

(Дарэчы, Huge Sky LTD мае рэгістрацыю ў Ганконгу, паводле аналагічнай схемы з канадскім партнёрам “Крыніцы”).

 

На Гомельскім “Радаміры” распавядаць пра пастаўкі гарэлкі ў “лднр” адмовіліся праз камерцыйную таямніцу. Не далі ніякіх каментароў “Белсату” і на заводах у Віцебску і Клімавічах.

 

На берасцейскім заводзе “Белалка”, які з’яўляецца найбуйнейшым падаткаплацельшчыкам Берасцейскай вобласці, на просьбу распавесці пра супрацу з “лднр” адрэагавалі агрэсіўна.

 

Намеснік гендырэктара па лагістыцы і забеспячэнні Уладзімір Рэмізонаў даручыў прэс-сакратару адабраць у нас мабільныя тэлефоны, каб мы не вялі запіс размовы.

 

— Ня ведаю, можа і ідзе прадукцыя ў “днр”. А вам навошта гэта ведаць? І хто сказаў, што там тэрарысты ў Данецку? Лепш скончыць інтэрв’ю, пакуль сітуацыя не дайшла да чагосьці нядобрага, — заявіў Рэмізонаў і выправадзіў нас з кабінету.

 

Між тым, прадстаўніца данецкага партнёра “Белалка” “Гандлёвы дом плюс” Наталля пацвердзіла “Белсату”, што берасцейскі завод наўпрост пастаўляе сваю прадукцыю ў “днр”.

 

— Гэта эксклюзіўны кантракт, — адзначыла яна.

 

Кіраўніцтва “Менск Крыстал Груп” пацвердзіла факт паставак прадукцыі канцэрну ў “лднр”.

 

Эксклюзіў для сепаратыстаў

 

На прыватным заводзе “Слаўпрадукт” у Шуміліна Віцебскай вобласці вырабляюць гарэлку пад гандлёвай маркай Belsweet па замове аднайменнай данецкай кампаніі ААТ “Белсвіт”.

 

 

Belsweet  гарэлка прэміум-класу, якую нельга пабачыць на паліцах крамаў у Беларусі. Штомесяц партыі напою адпраўляюцца ў “днр”. Імпарцёр, пазначаны на этыкетках прадукцыі — ПП “Содействие” з падкантрольнага баевікам места Тарэз.

 

Намеснік дырэктара “Слаўпрадукту” Яўген Салдатаў у тэлефоннай размове пацвердзіў “Белсату” факт паставак гарэлкі ў “лднр”:

 

— Гандаль ідзе, так. Але не хацелася б гэта каментаваць — невядома, куды палітычная сітуацыя павернецца.

 

Мы выправіліся ў Шуміліна, каб даведацца падрабязнасці схемы гандлю з “лднр”. На прадпрыемстве журналістаў сустрэла галоўны тэхнолаг Валянціна Салдатава.

 

— Гарэлка прадаецца “на ўра”, часам не паспяваем вырабляць столькі нават. Пастаўкі ў Данецк ідуць наўпроставыя, разлік па папярэдняй аплаце. Той бок арандуе грузавыя фуры для перавозкі. А вязуць праз Растоў, — адкрыта распавядае Салдатава.

 

Яна дадае, што партнёры з “днр” самі прыязджалі ў Беларусь на перамовы з кіраўніцтвам заводу.

 

На сцяне сярод дыпломаў ды ўзнагарод, вісіць дыяграма росту экспарту “Слаўпрадукту”. За 2016 рок экспарт рэзка павялічыўся: з 38,6 тысяч далаў (1 дал — 10 літраў) да 46,7 тысяч. Такі поспех звязаны з тым, што з мінулага року прадпрыемства пачало вырабляць Belsweet.

 

Паводле слоў галоўнага тэхнолага, акрамя эксклюзіву, “Слаўпрадукт” прадае ў “днр” сваю звычайную прадукцыю, гарэлку “Сяброўка” і “Новая”.

 

— Ніякіх праблем у працы з гэтым рэгіёнам не ўзнікае, нягледзячы на вайну. Адзінае — цяпер імпарцёр, фірма “Содействие” праходзіць перарэгістрацыю, мы чакаем. Але на далейшую супрацу гэта ніяк не паўплывае, — кажа Валянціна Салдатава.

 

Партнёр пад крымінальнай справай

 

Прыватнае прадпрыемства “Содействие” у 1999 роке ў Тарэзе заснаваў Ігар Аўтаномаў, фігура шчыльна звязаная з атачэннем экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. З цягам часу кіраўніцтва бізнес-імперыяй перайшло ў рукі сына Аўтаномава Дзмітрыя, якому сёння, акрамя “Содействия”, належаць прадпрыемствы “Донбассуголь” і “Востокуглемет”. Пры гэтым усе яны аформленыя на падстаўных асобаў.

 

На сённяшні дзень украінскія ўлады падазраюць Аўтаномава-малодшага разам з ягонай маці Тацянай у фінансаванні тэрарызму. У вызначэнні суду Кастрычніцкага раёну Марыюпалю ад 11 жніўня 2015 року гаворыцца, што фірмы Дзмітрыя Аўтаномава забяспечваюць да 20% прыбытку ў бюджэт групоўкі “днр”. Паводле СБУ, структуры Аўтаномава дзейнічаюць накшталт “гаманца” для баевікоў.

 

Мы накіравалі запыт у Службу бяспекі Украіны і атрымалі адказ. У красавіку 2015 року ў дачыненні да ПП “Содействие” была распачатая адпаведная крымінальная справа.

Адказ СБУ

 

Кантактаў Дзмітрыя ў адкрытых крыніцах няма, але ў сеціве можна адшукаць тэлефон ягонага бацькі і заснавальніка бізнесу Ігара Аўтаномава. Мы пацікавіліся, ці чуў той пра тое, што “Содействие” імпартуе беларускую гарэлку.

 

— Я абсалютна не ў курсе камерцыйных пытанняў, бо на дадзены момант не маю дачынення да гэтага прадпрыемства. Ні слова сказаць вам не магу, — адказаў ён і павесіў слухаўку.

 

Наступным крокам мы выйшлі на фармальнага дырэктара “Содействия”, Арама Абазяна. Ён пацвердзіў, што праца з Беларуссю працягваецца і падзяліўся нумарам тэлефону гендырэктара той самай кампаніі-заказчыка гарэлкі — ААТ “Белсвіт” Дзмітрыя Застаўнюка. На наш званок Застаўнюк адрэагаваў нервова:

 

— Не разумею, пра што гаворка… Мне тут патэлефанавалі са “Слаўпрадукту” і сказалі, адбываецца нешта незразумелае, нейкія журналісты…. Чаго вы хочаце ад мяне? Вы кажаце не тое, што трэба. Да пабачэння.

 

***

 

У крамы “лднр” трапляе шмат алкаголю з Беларусі. Яшчэ ў 2015 роке луганская гандлёвая сетка “ЛнрПродторг” хвалілася прамымі пастаўкамі з заводу “Пяць кантынентаў” (уваходзіць у холдынг “ОП НИИ ПКД”, які з’яўляецца афіцыйным спонсарам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі) і ААТ “Лідскае піва”. У прэс-службе “Лідскага піва” нам заявілі, што кантрактаў з фірмамі з “лднр” не маюць, а прадукцыя іх брэнду трапляе ў супермаркеты Данецку і Луганску ў выніку рээкспарту.

 

На заводах “Берасцейскае піва” і “Полацкія напоі і канцэнтраты” гутарыць на тэму гандлю з сепаратыстамі наогул адмовіліся, хаця іх прадукцыя таксама заўважана на падкантрольных баевікам гарадах.

 

Сёння можна сцвярджаць: у гандлёвых сетках “лднр” прысутнічаюць прадукты амаль трыццаці беларускіх прадпрыемстваў і гэты спіс не вычарпальны. Аднак не ва ўсіх выпадках гэта вынік наўпроставых паставак з Беларусі на Данбас. Часам гаворка можа ісці пра чысты рээкспарт. Але прыкладна па палове заводаў з гэтага спісу “Белсат” мае пацверджанне наўпроставых паставак з аднаго або адразу з абодвух бакоў.

 

 

“Украінскія ўлады закрываюць вочы на гандаль Беларусі з “лднр”

 

Беларускі палітолаг, першы эксперт Аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Валер Карбалевіч:

 

— Я не думаю, што гандаль паміж беларускімі прадпрыемствамі і “лднр” зʼяўляецца нейкім сакрэтам для афіцыйнага Кіеву. Украінскія ўлады вымушаныя закрываць на гэта вочы, бо не хочуць псаваць з Менскам адносіны, тут вядзецца пра вялікія стаўкі. Да таго ж не сакрэт, што і ўкраінскія кампаніі гандлююць з непрызнанымі тэрыторыямі. Таму гэта такі сабе сакрэт палішынеля. Для беларускіх вытворцаў гэта проста бізнес. Магчыма, нейкай рэакцыі Кіева і варта чакаць, але яна будзе, хутчэй за ўсё, непублічнай, кулуарнай.

 

Ігар Ільяш, Кацярына Андрэева

 

 

“Белсат”, 25 ліпеня 2017 р.

 

 

Украіна гатовая ўвесці санкцыі супраць беларускіх кампаній за гандаль з “лднр”

 

Амбасадар Украіны Ігар Кізім заявіў, што калі інфармацыя з расследавання “Белсату” наконт гандлю Беларусі з “лднр” пацвердзіцца, то беларускія прадпрыемствы трапяць у “чорны спіс” ва Украіне. Украінскія і беларускія эксперты лічаць, што афіцыйны Кіеў сапраўды гатовы пайсці на гэты крок.

 

Ігар Кізім у інтэрв’ю “БелаПАН” заявіў, што супраць беларускіх прадпрыемстваў, якія наўпрост пастаўляюць сваю прадукцыю баевікам у “днр” і “лнр” будуць уведзены санкцыі і яны не змогуць пастаўляць сваю прадукцыю ва Украіну. Амбасадар дадаў, што афіцыйны Кіеў пастараецца, каб гэтыя санкцыі былі падтрыманы і Эўразвязам.

 

Нагадаем, як стала вядома з расследавання “Белсату”, прадукцыя дзясяткаў беларускіх прадпрыемстваў трапляе да сепаратыстаў праз маскалёўска-украінскую мяжу, якая не кантралюецца афіцыйным Кіевам. Шэраг прадпрыемстваў нават не хаваюць, што гаворка ідзе пра наўпроставыя пастаўкі ў Данецк і Луганск. Беларускія заводы вырабляюць піва і гарэлку пад гандлёвымі маркамі кампаніяў з “днр”, уладальнікаў якіх ва Украіне падазраюць у фінансаванні тэрарызму.

 

— Я лічу, што верагоднасць увядзення санкцыяў супраць беларускіх прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць незаконны гандаль з сепаратыстамі, вельмі вялікая, — кажа ў інтэрв’ю “Белсату” кіеўскі палітолаг, кіраўнік Цэнтру прыкладных палітычных даследаванняў “Пента” Уладзімір Фясенка, — Беларусы павінны разумець, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе не пра нейкі несяброўскі акт у адносінах да Беларусі. Проста гэта прынцыповае пытанне. Украіна выступае за развіццё сяброўскіх стасункаў з Беларуссю, але ёсць пытанні, па якіх пазіцыя вельмі жорсткая. Гэта і сігнал усім астатнім: ёсць “чырвоная лінія”. Калі беларускія прадпрыемствы хочуць працаваць на ўкраінскім рынку, то яны мусяць зрабіць выбар — або вы працуеце з Украінай, або вы працуеце з сепаратысцкімі “рэспублікамі”.

 

Фясенка не ведае, наколькі інфармаваным быў афіцыйны Кіеў пра гандаль Беларусі з “лднр” да выхаду расследавання “Белсату”, але ўпэўнены, што публікацыя гэтых фактаў падштурхне ўкраінскія ўлады да рашучых крокаў.

 

— Дзяржаўныя органы вельмі часта працуюць па бюракратычным прынцыпе. Магчыма, нейкая інфармацыя да іх трапляла, але пакуль не было рэзанансу адпаведныя дзеянні не прадпрымаліся, чыноўнікі не хацелі браць на сябе адказнасць за канкрэтную ініцыятыву — а раптам гэта можа нашкодзіць двухбаковым адносінам. Думаю, тут не было палітычнай матывацыі — працавала простая бюракратычная логіка “як бы чаго не выйшла”. А паколькі цяпер інфармацыя агучана публічна, то трэба рэагаваць, — мяркуе эксперт.

 

Беларускі палітолаг-міжнароднік Андрэй Фёдараў лічыць, што ўкраінскія санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў — гэта цалкам рэальна. Але адначасова адзначае, што афіцыйны Кіеў можа і ўхіліцца ад гэтага кроку.

 

— Калі б там было нешта больш крымінальнае з пункту гледжання Украіны, калі б гаворка ішла пра нейкія стратэгічныя рэсурсы, то тады б санкцыі былі абавязкова. А наконт прадуктаў харчавання ўсё ж ёсць сумневы, бо там жа таксама жывуць грамадзяне Украіны. Што тычацца санкцыяў Эўразвязу, то такі сцэнар выглядае вельмі малаверагодна. Я не чуў такіх прэцэдэнтаў адносна іншых краінаў, — адзначыў ён.

 

Ігар Ільяш

 

“Белсат”, 2 жніўня 2017 р.

 

 

Городейский сахарный комбинат работает по заказу “лнр” и “днр”

 

В Городее изготавливают сахар для сепаратистских маскалёвских образований.

 

Об этом свидетельствует надпись на упаковке из-под сахара, оказавшейся в распоряжении belaruspartisan.org.

 

“Хартыя’97”, 29 траўня 2017 р.

 

 

Если подтвердится факт прямых поставок “Коммунаркой” продукции в Донецк,

украинский рынок для фабрики будет закрыт

 

Менск, 2 августа. Украинская сторона отслеживает поставки беларусской продукции на свои “временно оккупированные территории” — в Донецкую и Луганскую области, а также Крым. Об этом в интервью “БелаПАН” заявил посол Украины в Беларуси Игорь Кизим.

 

— Здесь вопрос неоднозначный, потому что наличие беларусских товаров на полках в магазинах на временно оккупированных территориях не всегда означает, что это прямые поставки. Мы, конечно, изучаем и отслеживаем этот вопрос. Иногда беларусские товары попадают туда через посредников, которые покупают беларусские товары у расейских фирм, — сказал посол.

 

По его словам, Украина официально предупреждала беларусскую сторону о том, что если “беларусские компании напрямую поставляют продукцию боевикам, то против них будут введены санкции”.

 

— Причеём не только со стороны Украины — мы постараемся сделать всё, чтобы эти санкции были введены Евросоюзом тоже, — добавил Кизим.

 

Дипломат отметил, что недавно телеканал “Белсат” опубликовал итоги собственного расследования по поводу поставок беларусской продукции в Донецкую и Луганскую области.

 

— Там, например, “Коммунарка” сказала, что напрямую работает с Донецком. Я связался с беларусскими коллегами, попросил разобраться и прокомментировать всё это. У меня нет оснований голословно верить этим фактам, но в случае подтверждения этих данных “Коммунарка” точно попадет в чёрный список и не сможет поставлять продукцию на территорию Украины, — предупредил посол.

 

Он подчеркнул, что украинская сторона постоянно работает над этой проблемой.

 

— И результат есть. Свидетельство этому — то, что в этом же материале (материале “Белсата”. — “БелаПАН”) представители других предприятий сказали, что есть рекомендации МИД Беларуси, чтобы такого не делать. Наша работа в этом и заключается: мы информируем, беларусская сторона принимает определенные меры для того, чтобы исключить такие поставки. Для нас главное — чтобы беларусская сторона понимала ситуацию и реагировала, — заявил посол Украины.

 

Татьяна Коровенкова

 

“БелаПАН”, 2 жніўня 2017 р.

 

 

Як Беларусь гандлюе з “лднр”: новыя факты

 

Каму вайна, а каму новыя рынкі збыту. Улады Беларусі хоць і не прызналі самаабвешчаных рэспублікаў “днр” і “лнр” юрыдычна, дэ-факта наладзілі буйныя пастаўкі тавараў падкантрольным Маскве сепаратыстам. Раней “Белсат” расследаваў продаж у Данецк і Луганск мясных і малочных харчоў, шакаладу, гарэлкі і піва.

 

Пасля публікацыі з намі звязаліся людзі з гандлёвых структураў

 

Паводле асобы, якая хоча захаваць ананімнасць, з 2015-га року гандаль наўпрост з “днр” і “лнр” распачалі беларускія вытворцы касметыкі і побытавай хіміі — каб скампенсаваць страты ад моцнага падзення попыту на маскалёўскім рынку.

 

— Продажы ішлі за расейскія рублі ці іншую валюту. Амаль заўжды перадаплатаю, часта праз афшор на Кіпры, — паведаміла крыніца.

 

У гандлі з сепаратыстамі ўдзел бралі вядомыя беларускія брэнды. “Беліта-Вітэкс”, “БелКосмекс”, “Модум” і “Флореалькосмо” пастаўлялі касметыку, барысаўскі “Бархім” і асіповіцкая фабрыка “Сонца” — пральныя парашкі, сродкі для мыцця ды іншую побытавую хімію.

 

Гандлявалі без пасярэднікаў, найбольш з Луганскам

 

Бізнесоўцы, якія плоцяць падаткі прамаскалёўскім баевікам, дасылалі ў Беларусь замову на тавар, атрымлівалі рахунак-фактуру, плацілі грошы – часта з кіпрскіх рахункаў — ды ў дамоўлены дзень дасылалі грузавік на пагрузку.

 

— Яны практыкуюць “зборку”. Фура на расейскіх нумарах едзе грузіцца, напрыклад, на “Беліту-Вітэкс”, потым на “БелКосмекс”, потым на “Бархіме” дагружаецца цалкам. І едзе праз Расею ў Луганск. А ў міжнародных накладных CMR напісаны луганскі адрас, — зазначыла ананімная крыніца “Белсату”.

 

Пра “зборку” ведалі ўсе

 

Накладныя CMR ды іншыя дакументы на груз бачылі беларускія памежнікі на мяжы з Расеяй. Пра зборку ведалі ўсе прадпрыемствы-пастаўнікі. Але ад размоваў з журналістамі яны ўхіляюцца пад рознымі нагодамі. Затое ў Луганску спакойна запрашаюць прыйсці і набыць беларускія тавары.


Гандаль беларусаў з часова акупаванымі тэрыторыямі не парушае міжнароднага права, але парушае ўкраінскае заканадаўства, кажа адмысловец Уладзімір Яворскі.

 

— Гэта пытанне прызнання гэтых тэрыторыяў, што яны належаць іншай дзяржаве. Калі вы гандлюеце з гэтымі тэрыторыямі, то вы іх прызнаеце. Менавіта на гэта рэагуе Україна, — тлумачыць юрыст-міжнароднік.

 

Справу расследуе амбасадар Украіны ў Беларусі ды ўкраінскія праваахоўнікі

 

— Калі гэта падцвердзіцца, то Украіна часцей за ўсё ўносіць гэтыя прадпрыемствы ў свой санкцыйны спіс. Гэта значыць, што такія прадпрыемствы не змогуць прадаваць сваю прадукцыю на тэрыторыі Украіны. Пасля гэтага Украіна перадасць інфармацыю ў Эўразвяз, а там вырашаць, ці ўносіць прадпрыемствы ў санкцыйны спіс, — дадае спадар Яворскі.

 

Свой санкцыйны спіс ёсць і ў Злучаных Штатаў

 

Але ні беларускія прадпрыемствы, ні кіраўніцтва краіны, падобна, раней не бачылі гэтых рызыкаў.

 

— Беларускім заводам без розніцы, куды прадаваць. Хоць чорту лысаму, абы за валюту! Ад іх райвыканкамы штомесяц патрабуюць станоўчую статыстыку продажаў. Пра наступствы, нейкія санкцыі яны не задумваюцца, — распавяла нашая крыніца ў гандлёвай сферы.

 

Варта задумацца, якія рынкі для Беларусі важнейшыя — украінскі ды эўрапейскі ці данецкі і луганскі.

 

Яраслаў Сцешык

 

“Белсат”, 8 жніўня 2017 р.

 


 Украінцы байкатуюць беларускія тавары пасля расследавання “Белсату”

 

З заклікам да ўкраінцаў не набываць тавары тых беларускіх фірмаў, што гандлююць з “лнр” і “днр”, звярнуліся ўкраінскія актывісты, якія стаяць у пікеце на адміністратыўнай мяжы з Крымам і дзяжураць на КПП, адсочваючы, каб кантрабанда не трапляла з мацерыка на паўвыспу.

 

Нядаўна дзякуючы расследаванню “Белсату”, стала вядома, што ў абыход украінскага заканадаўства беларускія вытворцы пастаўляюць у Данецк і Луганск малочныя і мясныя вырабы, алкаголь, бытавую хімію і касметыку.

 

Чаго хочуць пікетоўцы?


Актывісты дамагаюцца, каб Кіеў унёс у санкцыйны спіс больш за тры дзясяткі беларускіх прадпрыемстваў, што сваймі таварамі падтрымліваюць сепаратыстаў. У гэтым выпадку санкцыі ахапілі б такіх буйных беларускіх вытворцаў, як “Крыніца”, “Слаўпрадукт”, “Камунарка”, “Беліта-Вітэкс”, “Белкасмекс” і шэраг іншых. Украінскі бок можа спрычыніцца да закрыцця для іх таксама і еўрапейскіх рынкаў.

 

 “Белсат”, 9 жніўня 2017 р.

 

P.S. Так трымаць, сябры! Мы вас разумеем ды падтрымліваем. Мы таксама імкнёмся не набываць тавары а ні зь Масковіі, а ні з акупаванага Крыму. Разам мы пераможам. Слава Украіне! Жыве Беларусь! (J.K.)

 

 

Беларускія дабраахвотнікі пра гандаль Беларусі з “лднр”:

“Мы рыхтуем шэраг крокаў, каб паўплываць на сітуацыю”


Тактычная група “Беларусь” негатыўна ставіцца да любой супрацы з “лднр” і спадзяецца, што афіцыйны Кіеў пераканае беларускія ўлады адмовіцца ад гандлю з сепаратыстамі на Данбасе. Калі зрабіць гэта не атрымаецца, то дабраахвотнікі будуць вітаць увядзенне санкцыяў супраць беларускіх прадпрыемстваў.

 

 

— У дачыненні да часова акупаваных раёнаў Данбаса і Крыма павінна быць выкарыстана тактыка поўнай гаспадарчай блакады. Ідзе вайна, ня можа быць гандлю. Мы разумеем, што вялікія прадпрыемствы маюць дазвол уладаў Беларусі на пастаўку сваіх тавараў у часова акупаваныя раёны Данбасу і Крыму, бо тут эканоміка павязаная з палітыкай. “Гімнасты” з адміністрацыі Лука-кі вельмі любяць геапалітычны шпагат — карыстацца складанай сітуацыя і мець гешэфт з двух варагуючых бакоў, — адзначаецца ў эксклюзіўным каментары ТК “Беларусь”.

 

На пытанне, ці збіраюцца беларускія дабраахвотнікі праводзіць акцыі пратэсту (ля беларускай амбасады ў Кіеве або побач з прадстаўніцтвамі беларускіх кампаній ва Украіне), у ТК “Беларусь” адзначылі:

 

— Мы рыхтуем шэраг крокаў, каб паўплываць на сітуацыю. Фармат будзе шырокі, спадзяемся на зацікаўленасць уладаў Украіны, бо гэтыя пытанні павінны падымацца і вырашацца на міждзяржаўным узроўні.

 

У ТК “Беларусь” спадзяюцца, што афіцыйны Кіеў знойдзе словы, каб патлумачыць Менску, што гандаль з “лднр” — гэта памылковы шлях.

 

— Калі для гэтага неабходны санкцыі, то мы вітаем прынцыповыя дзеянні. Зло трэба аблічаць і караць! Ня менш важны і санкцыі супраць персаналіяў, якія стаяць за гэтым гандлем, — упэўнены беларускія дабраахвотнікі.

 

Нагадаем, як стала вядома з расследавання “Белсату”, прадукцыя дзясяткаў беларускіх прадпрыемстваў трапляе да сепаратыстаў праз маскалёўска-украінскую мяжу, якая не кантралюецца афіцыйным Кіевам. Шэраг прадпрыемстваў нават не хаваюць, што гаворка ідзе пра наўпроставыя пастаўкі ў Данецк і Луганск. Беларускія заводы вырабляюць піва і гарэлку пад гандлёвымі маркамі кампаніяў з “днр”, уладальнікаў якіх ва Украіне падазраюць у фінансаванні тэрарызму.

 

Амбасадар Украіны Ігар Кізім заявіў, што калі інфармацыя з расследавання “Белсату” пацвердзіцца, то беларускія прадпрыемствы трапяць у “чорны спіс” і не змогуць пастаўляць сваю прадукцыю ва Украіну. Амбасадар дадаў, што афіцыйны Кіеў пастараецца, каб гэтыя санкцыі былі падтрыманы і Эўразвязам.

 

Беларускія ўлады сітуацыю з гандлем з “лднр” ніяк не каментуюць.

 

ТК “Беларусь”, што аб'ядноўвае беларускіх дабраахвотнікаў, была створана ў ліпені 2015 року ў межах Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу “Правага сэктару”. Пазней ТК “Беларусь” была ператворана ў самастойнае баявое падраздзяленне.


“Белсат”, 18 жніўня 2017 р.

як Беларусь гандлюе алкаголем з “лднр”

Расследаванне “Белсату”. Частка 2

 

Беларускія заводы вырабляюць піва і гарэлку пад гандлёвымі маркамі кампаніяў з “днр” і пастаўляюць іх на Данбас, а непасрэднымі бенефіцыярамі “алкагольнага” бізнесу аказваюцца асобы, якіх афіцыйны Кіеў падазрае ў фінансаванні тэрарызму. Дэталі шэрых бізнес-схемаў — у расследаванні “Белсату”.

 

На пачатку траўня беларускія СМІ абляцела навіна: дзяржаўнае ААТ “Крыніца” разлівае на сваім абсталяванні піва пад гандлёвай маркай “Юзбір”, якая належыць данецкай кампаніі “Мастер-торг”. На “Крыніцы” не хаваюць тое, што вырабляюць “Юзбір” і што дістрыб’ютарам гэтага піва з’яўляецца “Мастер-торг”, але падкрэсліваюць, што не маюць кантрактаў з ніводнай фірмай, зарэгістраванай на тэрыторыі “лднр”.

 

— Мы не маем наўпроставага кантракту з “Мастер-торгам”, але маем кантракт з канадскай кампаніяй, якая прадстаўляе інтарэсы “Мастер-торга”, — заявіў “Белсату” начальнік упраўлення маркетынгу і рэкламы Сяргей Рашэтнікаў.

 

Назву канадскай кампаніі агучыць ён адмовіўся, спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу.

 

Цень сына Януковіча

 

Як у гандлёвым ланцужку паміж беларускім заводам і “днраўскай” фірмай з’явілася кампанія з Канады? У першай частцы расследавання “Белсат” пісаў, што беларускія прадпрыемствы не могуць пазначаць у дакументах фірму з неіснуючай дзяржавы, таму патрэбная фірма-пракладка, праз рахункі якой можна расплочвацца за тавары і якую можна пазначаць у дакументах. Праца праз канадскую фірму — вельмі выгадны манеўр, бо фінансавыя аперацыі за межамі Канады не абкладаюцца падаткам.

 

Складаная схема з канадскай фірмай цалкам адпавядае маштабу “Мастер-торга” — найбуйнейшага імпарцёра прадуктаў харчавання і алкаголю ў “днр”, які разгарнуў сваю дзейнасць падчас вайны. З 2015 рока “Мастер-торг” пачаў пастаўляць у “лднр” прадукцыю з Беларусі, а цяпер займае да 40% рынку на падкантрольных сепаратыстам тэрыторыях. Паводле дадзеных групы “Інфармацыйны супраціў”, кіраўніцтва “Мастер-торга” актыўна дапамагае баевікам набываць паліва, амуніцыю і іншыя неабходныя для ўзброеных фармаванняў рэчы.

 

 

Скрыншот з сайту “Мастер-торг”

 

На сайце “Мастер-торга” няма інфармацыі пра заснавальніка кампаніі, але, паводле неафіцыйных звестак, яе кантралюе мільянер Аляксандр Януковіч — сын экс-прэзідэнта Украіны. Гэта пацвердзіў “Белсату” былы палявы камандзір “днр” Аляксандр Хадакоўскі.

 

Цяпер Аляксандр Януковіч жыве ў Масковіі: СБУ аб’явіла яго ў вышук у 2014 роке, а ў 2015-м адну з фірмаў, падкантрольных сыну былога прэзідэнта Украіны (“Мако-Трейдынг”), украінскія праваахоўнікі абвінавацілі ў фінансаванні тэрарызму.

 

Паліцы данецкіх і луганскіх супермаркетаў запоўніла не толькі піва “Юзбір”, але і прадукцыя пад уласнай гандлёвай маркай “Крыніцы”. У Луганску наогул вісіць бігборд з рэкламай беларускага піва.

 

 

Скрыншот з сайту аптовай фірмы з “ЛНР”

 

Але на “Крыніцы” сцвярджаюць: яны не займаюцца наўпроставымі пастаўкамі ў “лднр” і дачыненне да рэкламы ў Луганску не маюць.

 

— Піва пад брэндам “Крыніца” на паліцах мясцовых супермаркетаў — вынік супрацы з камерцыйнымі арганізацыямі. А дэталі такой супрацы я не маю права разгалошваць, — адзначыў Рашэтнікаў.

 

Беларускі манапаліст заняўся Данбасам

 

Канцэрн “Менск Крыстал Груп” быў створаны ў 2015 роке па асабістым загадзе Аляксандра Лука-кі і цяпер аб’ядноўвае 8 прадпрыемстваў. Дэ-факта — гэта манапаліст на рынку алкаголю ў Беларусі.

 

Прадукцыю 6 з 8 заводаў канцэрну можна пабачыць у супермаркетах “лднр”: Гомельскі лікёра-гарэлачны завод, Віцебскі ЛГЗ, Клімавічскі ЛГЗ, Гарадзенскі ЛГЗ, Берасцейскі ЛГЗ і Мазырскі спіртагарэлачны завод.

 

— Мы прадаем сваю гарэлку ўсім, хто бярэ. З’явіліся на гарызонце гэтыя дзве рэспублікі — і мы з імі працуем, — заявіў начальнік сектару знешнеэканамічнай дзейнасці Гарадзенскага ЛВЗ Петр Калеснік.

 

— Мы працавалі з “днр” і “лнр”, але цяпер часова не займаемся гэтым напрамкам. Там па коштах узніклі пытанні. А партнёрам нашым была кампанія Huge Sky, — паведаміў “Белсату” намеснік дырэктара Мазырскага заводу Аляксандр Македонскі.

 

(Дарэчы, Huge Sky LTD мае рэгістрацыю ў Ганконгу, паводле аналагічнай схемы з канадскім партнёрам “Крыніцы”).

 

На Гомельскім “Радаміры” распавядаць пра пастаўкі гарэлкі ў “лднр” адмовіліся праз камерцыйную таямніцу. Не далі ніякіх каментароў “Белсату” і на заводах у Віцебску і Клімавічах.

 

На берасцейскім заводзе “Белалка”, які з’яўляецца найбуйнейшым падаткаплацельшчыкам Берасцейскай вобласці, на просьбу распавесці пра супрацу з “лднр” адрэагавалі агрэсіўна.

 

Намеснік гендырэктара па лагістыцы і забеспячэнні Уладзімір Рэмізонаў даручыў прэс-сакратару адабраць у нас мабільныя тэлефоны, каб мы не вялі запіс размовы.

 

— Ня ведаю, можа і ідзе прадукцыя ў “днр”. А вам навошта гэта ведаць? І хто сказаў, што там тэрарысты ў Данецку? Лепш скончыць інтэрв’ю, пакуль сітуацыя не дайшла да чагосьці нядобрага, — заявіў Рэмізонаў і выправадзіў нас з кабінету.

 

Між тым, прадстаўніца данецкага партнёра “Белалка” “Гандлёвы дом плюс” Наталля пацвердзіла “Белсату”, што берасцейскі завод наўпрост пастаўляе сваю прадукцыю ў “днр”.

 

— Гэта эксклюзіўны кантракт, — адзначыла яна.

 

Кіраўніцтва “Менск Крыстал Груп” пацвердзіла факт паставак прадукцыі канцэрну ў “лднр”.

 

Эксклюзіў для сепаратыстаў

 

На прыватным заводзе “Слаўпрадукт” у Шуміліна Віцебскай вобласці вырабляюць гарэлку пад гандлёвай маркай Belsweet па замове аднайменнай данецкай кампаніі ААТ “Белсвіт”.

 

Belsweet – гарэлка прэміум-класу, якую нельга пабачыць на паліцах крамаў у Беларусі. Штомесяц партыі напою адпраўляюцца ў “днр”. Імпарцёр, пазначаны на этыкетках прадукцыі — ПП “Содействие” з падкантрольнага баевікам гораду Тарэз.

 

Намеснік дырэктара “Слаўпрадукту” Яўген Салдатаў у тэлефоннай размове пацвердзіў “Белсату” факт паставак гарэлкі ў “лднр”:

 

— Гандаль ідзе, так. Але не хацелася б гэта каментаваць — невядома, куды палітычная сітуацыя павернецца.

 

Мы выправіліся ў Шуміліна, каб даведацца падрабязнасці схемы гандлю з “лднр”. На прадпрыемстве журналістаў сустрэла галоўны тэхнолаг Валянціна Салдатава.

 

— Гарэлка прадаецца “на ўра”, часам не паспяваем вырабляць столькі нават. Пастаўкі ў Данецк ідуць наўпроставыя, разлік па папярэдняй аплаце. Той бок арандуе грузавыя фуры для перавозкі. А вязуць праз Растоў, — адкрыта распавядае Салдатава.

 

Яна дадае, што партнёры з “днр” самі прыязджалі ў Беларусь на перамовы з кіраўніцтвам заводу.

 

На сцяне сярод дыпломаў ды ўзнагарод, вісіць дыяграма росту экспарту “Слаўпрадукту”. За 2016 рок экспарт рэзка павялічыўся: з 38,6 тысяч далаў (1 дал — 10 літраў) да 46,7 тысяч. Такі поспех звязаны з тым, што з мінулага году прадпрыемства пачало вырабляць Belsweet.

 

Паводле слоў галоўнага тэхнолага, акрамя эксклюзіву, “Слаўпрадукт” прадае ў “днр” сваю звычайную прадукцыю, гарэлку “Сяброўка” і “Новая”.

 

— Ніякіх праблем у працы з гэтым рэгіёнам не ўзнікае, нягледзячы на вайну. Адзінае — цяпер імпарцёр, фірма “Содействие” праходзіць перарэгістрацыю, мы чакаем. Але на далейшую супрацу гэта ніяк не паўплывае, — кажа Валянціна Салдатава.

 

Партнёр пад крымінальнай справай

 

Прыватнае прадпрыемства “Содействие” у 1999 роке ў Тарэзе заснаваў Ігар Аўтаномаў, фігура шчыльна звязаная з атачэннем экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. З цягам часу кіраўніцтва бізнес-імперыяй перайшло ў рукі сына Аўтаномава Дзмітрыя, якому сёння, акрамя “Содействия”, належаць прадпрыемствы “Донбассуголь” і “Востокуглемет”. Пры гэтым усе яны аформленыя на падстаўных асобаў.

 

На сённяшні дзень украінскія ўлады падазраюць Аўтаномава-малодшага разам з ягонай маці Тацянай у фінансаванні тэрарызму. У вызначэнні суду Кастрычніцкага раёну Марыюпалю ад 11 жніўня 2015 року гаворыцца, што фірмы Дзмітрыя Аўтаномава забяспечваюць да 20% прыбытку ў бюджэт групоўкі “днр”. Паводле СБУ, структуры Аўтаномава дзейнічаюць накшталт “гаманца” для баевікоў.

 

Мы накіравалі запыт у Службу бяспекі Украіны і атрымалі адказ. У красавіку 2015 року ў дачыненні да ПП «Содействие» была распачатая адпаведная крымінальная справа.

 

 

Адказ СБУ

 

Кантактаў Дзмітрыя ў адкрытых крыніцах няма, але ў сеціве можна адшукаць тэлефон ягонага бацькі і заснавальніка бізнесу Ігара Аўтаномава. Мы пацікавіліся, ці чуў той пра тое, што “Содействие” імпартуе беларускую гарэлку.

 

— Я абсалютна не ў курсе камерцыйных пытанняў, бо на дадзены момант не маю дачынення да гэтага прадпрыемства. Ні слова сказаць вам не магу, — адказаў ён і павесіў слухаўку.

 

Наступным крокам мы выйшлі на фармальнага дырэктара “Содействия”, Арама Абазяна. Ён пацвердзіў, што праца з Беларуссю працягваецца і падзяліўся нумарам тэлефону гендырэктара той самай кампаніі-заказчыка гарэлкі — ААТ “Белсвіт” Дзмітрыя Застаўнюка. На наш званок Застаўнюк адрэагаваў нервова:

 

— Не разумею, пра што гаворка… Мне тут патэлефанавалі са “Слаўпрадукту” і сказалі, адбываецца нешта незразумелае, нейкія журналісты…. Чаго вы хочаце ад мяне? Вы кажаце не тое, што трэба. Да пабачэння.

 

***

 

“Крыніца” ў луганскім супермаркеце

 

У крамы “лднр” трапляе шмат алкаголю з Беларусі. Яшчэ ў 2015 роке луганская гандлёвая сетка “ЛнрПродторг” хвалілася прамымі пастаўкамі з заводу “Пяць кантынентаў” (уваходзіць у холдынг “ОП НИИ ПКД”, які з’яўляецца афіцыйным спонсарам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі) і ААТ “Лідскае піва”. У прэс-службе “Лідскага піва” нам заявілі, што кантрактаў з фірмамі з “лднр” не маюць, а прадукцыя іх брэнду трапляе ў супермаркеты Данецку і Луганску ў выніку рээкспарту.

 

На заводах “Берасцейскае піва” і “Полацкія напоі і канцэнтраты” гутарыць на тэму гандлю з сепаратыстамі наогул адмовіліся, хаця іх прадукцыя таксама заўважана на падкантрольных баевікам гарадах.

 

Сёння можна сцвярджаць: у гандлёвых сетках “лднр” прысутнічаюць прадукты амаль трыццаці беларускіх прадпрыемстваў і гэты спіс не вычарпальны. Аднак не ва ўсіх выпадках гэта вынік наўпроставых паставак з Беларусі на Данбас. Часам гаворка можа ісці пра чысты рээкспарт. Але прыкладна па палове заводаў з гэтага спісу “Белсат” мае пацверджанне наўпроставых паставак з аднаго або адразу з абодвух бакоў.

 

Працяг будзе.

 

“Украінскія ўлады закрываюць вочы на гандаль Беларусі з “лднр”

 

Беларускі палітолаг, першы эксперт Аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Валер Карбалевіч:

 

— Я не думаю, што гандаль паміж беларускімі прадпрыемствамі і “лднр” зʼяўляецца нейкім сакрэтам для афіцыйнага Кіеву. Украінскія ўлады вымушаныя закрываць на гэта вочы, бо не хочуць псаваць з Менскам адносіны, тут вядзецца пра вялікія стаўкі. Да таго ж не сакрэт, што і ўкраінскія кампаніі гандлююць з непрызнанымі тэрыторыямі. Таму гэта такі сабе сакрэт палішынеля. Для беларускіх вытворцаў гэта проста бізнес. Магчыма, нейкай рэакцыі Кіева і варта чакаць, але яна будзе, хутчэй за ўсё, непублічнай, кулуарнай.

 

Ігар Ільяш, Кацярына Андрэева

 

“Белсат”, 25“Белсат”, 24 ліпеня 2017 р. ліпеня 2017 р.



Обновлен 18 авг 2017. Создан 24 июл 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter