Сымон Барыс — Этнаграфічны тлумачальны слоўнік

(Стыль напісаньня — наркамаўка)



Пачынаем друкаваць беларускі кароткі тлумачальны этнаграфічны слоўнік. Спадзяёмся, што нашы чытачы ў музеях і настаўнікі ў школах сумеюць яго выкарыстаць у сваёй рабоце. Складальнік гэтага слоўніка Сымон Барыс падрыхтаваў яго для сябе і сваіх супрацоўнікаў, калі працаваў загадчыкам навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнага дойлідства і побыту (скансэн). Для сучаснікаў, асабліва ў местах, шмат  слоў з гэтага слоўніка зусім незразумелыя. Пасля дыялектнага слова ў дужках курсівам напісаны рускі адпаведнік гэтага паняцця. Некаторыя тэрміны будуць праілюстраваны фотаздымкамі або малюнкамі.

 

 

-А-


Абарог, шур (оборог) — пабудова з пад’ёмнай страхой для стагавання сена.

Аблавуха (шапка-ушанка) — футровая мужчынская шапка з вушамі.

Аблог (новь, целина) — цаліна.

Абоз (обоз) — некалькі падвод адна з адной.

Абозня — халодны будынак для захоўвання калёсаў, саней і іншага.

Абора — 1) хлеў на Палессі; 2) валока — вяровачная завязка ў лапцях.

Аброк — корм (авёс) для коней.

Аброць (узда) — скураное або вяроўчатае прыстасаванне на галаву каню для кіравання.

Абрус, настольнік (скатерть) — тканіна, якой накрываюць стол.

Аграгарадок (агрогородок) — вёска, якой афіцыйна дадзены такі статус, што азначае сельскагаспадарчы гарадок.

Агароднік, грагарадок (огороднік) — прыгонны селянін, які апрача свайго двара і гароду плошчай адной дзесяціны больш нічога не меў.

Агата, загата (завалина) — прызба (Ваўкавыскі раён). Агачыць — акапаць прызбу.

Аглабель, аглоблі (оглобля) — драўляная жэрдка, якая мацавалася адным канцом  да восі калёсаў, а другім — канцом да гужоў хамута. Іх было дзве.

Аглабіна — біла, якім мацуюцца лёсткі ў драбінах.

Агляды, агледзіны (смотрины) — агляданне бацькамі маладой гаспадаркі маладога перад вяселлем (Вілейскі раён).

Агніца — лампада перад абразамі.

Адведкі, адведзіны (посещение роженицы) — наведванне сяброўкамі жанчыны, якая нарадзіла дзіця. Звычайна прыходзілі заўсёды з аладкамі.

Адрына (одрина) — гаспадарчы будынак для захоўвання неабмалочанага збожжа, сена, саломы ды інвентару.

Адрынка, прыгумак — бакавая прыбудова да гумна пад адной страхой (Мядзельскі раён).

Аднадворац (однодворец) — вольны селянін, часцей за ўсё шляхціц, становішча якога прыраўнівалася да заможнага вольнага селяніна.

Адзёнак — памост разам з шастом для стога, незавершаны стог.

Адліў — дошкі, прыбітыя да нізу франтона, каб сцякала вада і не зацякала сцяна. (Бялыніцкі раён).

Аднаручка (одноручка) — невялікая піла для работы адной рукой, нажоўка.

Азадкі — адходы пры малацьбе збожжа ўручную.

Азярод, пярэплат (прясла) — драўлянае прыстасаванне — 2 або 3 слупы з гарызантальнымі жэрдкамі для сушкі кармоў (канюшыны, бульбоўніку, гарохавін, сілядэры).

Аканом — наёмны работнік у панскім маёнтку, які кіраваў гаспадаркай.

Аканіцы (ставни) — драўляныя створкі для закрывання акон знадворку.

Акалёнцы — панская прыслуга, якая жыла ў хатах каля панскага дома альбо палаца.

Акалот — абмалочаныя жытнія снапы.

Аколіца, ваколіца (околица) — 1) плот з варотамі ў канцы вёскі; 2) наваколле, ваколіца; 3) паселішча дробнай шляхты.

Акуркі (окурки) — начная малацьба на панскім гумне.

Аксаміт, мошаст (бархат) — тоўстая шаўковая тканіна, пакрытая з аднаго боку ворсам.

Алейня (маслобойка) невялікаае прадпрыемства, на якім выраблялі алей (з сем’я або са сланечніку).

Альтанка (беседка) — лёгкі летні будынак у садзе для адпачынку.

Аляксей (Алексей) — вясенні прысвятак рыбакоў і прырэчных сялян. Праваслаўныя адзначаюць 30 сакавіка па новым  стылю.

Андарак, сукня, даматкан (шерстяная юбка) — суконная спадніца.

Андрэй — прысвятак, дзявочае свята, калі дзяўчаты варожаць. Бывае 13 снежня па новым стылі.

Ангарыя, падвода (ангария) — падводная павіннасць для прыватных і казённых маёнткаў у XIV—XIX стст.

Апука — камандная народная гульня ў мяч.

Апалушкі, паланачкі (корытце) — маленькія начовачкі для палання (ачысткі) круп.

Арандатар (арендатор) зямлі — той, хто ўзяў у маёнтку зямлю ў арэнду.

Аруд (засек, суссек, закром) — адгароджаная частка клеці для захавання збожжа.

Арфа (веялка) — ручная машына з сітамі і з ручным прывадам для веяння абмалочанага збожжа (ачыстка яго ад мякіны).

Аршын (аршин) — мера даўжыні ў Расейскай імперыі, роўная 0,72 м.

Арэлі, гушкаўкі (качели) — качэлі.

Асаднікі (осадники) — былыя польскія вайскоўцы, якія былі надзелены казённымі землямі ў Заходняй Беларусі ў 1920-х роках.

Асвер — журавель у калодзежы.

Аселіца — 1) наваколле паселішча; 2) гарод каля вёскі, сенажаць каля гарода.

Асець, восець, сушня (осеть) — зрубнае памяшканне з печкай для прасушкі снапоў перад малацьбой.

Асочнікі (асочники) — сяляне-слугі ў ВКЛ ХІV—ХV стст., якія ахоўвалі пушчы і займаліся паляваннем. Яны вызваляліся ад паншчыны і грашовых падаткаў. За службу яны атрымоўвалі дзве валокі зямлі, якая не абкладалася падаткамі.

Астроўкі, астрыё (кастрома) — жэрдачнае прыстасаванне для прасушкі гароху.

Атрускі — салома, што абтрасаецца з возу або дробная салома пры нарыхтоўцы кулёў.

Атоса, цяга (тяжа) — вяроўчатая, або кручаная з лазы ці жалезнае прыстасаванне,  якое рэгулявала нацяжэнне паміж аглобляй і колам калёсаў.

Аснова (основа) — падрыхтаваныя ніткі ў кроснах для ткання.

Асьміна, асьмінка (осминка) — 1) старая мера аб’ёму сыпучых цел на Беларусі, роўная 1/8 бочкі віленскай, што складала 51 літар; 2) пасудзіна бандарная мерай на 2 пуды ячменю, якая была амаль у кожнай сялянскай гаспадарцы.

Асяніны (осенины) — асеннія дзяды.

Ачэпа — бервяно, на якое ставілі кроквы.

Ашорстак (жердь) — тоўстая жэрдка, якая злучала пячны слуп (стоўб) з пярэдняй сцяной хаты.

Афіцыят, шчыт (фронтон) — франтон хаты, які забіваецца звычайна дошкамі паміж страхой і сцяной.

 


-Б-


Баба, гбала — прыстасанне на сцяне для гнуцця дуг.

Баба (баба, бабушка, повивальная бабка) — 1) бабуля для ўнукаў; 2) ганаровая асоба на хрэсьбінах, якая прымала роды ў маці гэтага дзіцяці.

Бабіна каша або яечня — абрадавая страва на беларускіх хрэсьбінах.

Бабін кут — месца, дзе стаіць печ у вясковай хаце.

Бабіна лета (бабское лето) — асеннія цёплыя дні ў канцы верасня або на пачатку кастрычніка.

Бабка, таркаванка (бабка) — страва з цёртай на тарцы бульбы і спечаная ў печы ў "чыгунку".

Бабка (бабка) — 1) кавадлачка для кляпання касы; 2) мэндлік; 3) грыб падбярозавік.

Бабкі — народная гульня.

Бабовішча — месца, дзе рос боб.

Бабыль, кутнік (бобыль) — бяззямелны селянін, які меў толькі сялібу.

Багатая куцця — шчодры вечар напярэдадні Новага рока па юльянскім каляндары.

Багач, багатуха (Прачистая, Богородица) — 1) асенняе свята збору ўраджаю, якое адзначаюць у дзень нараджэння Багародзіцы 8 верасня; 2) лубка жыта са свечкай, што ставяць у гэты дзень на покуці.

Багнік — нячысцік, які жыве ў багне, балоце.

Баддзя (деревяное ведро) — драўлянае вядро, якое прымацавана да жураўля каля  калодзежа.

Бадзякі — вадкая страва з маладога палявога асоту, які варылі на Палессі.

Бажніца, багоўня — драўляная шафка або палічка з абразамі на покуці хаты.

Бай — казачны персанаж або сам казачнік

Байдак (байдак) — рачны грузавы карабель з крутымі, амаль адвеснымі бартамі і двухсхільным дахам.

Баламуцень — вадзяны чалавек паводле міфаў.

Балотнік (болотник) — пачвара, якая жыве  ў балоце.

Балея (лохань) — шырокі невысокі круглай формы бандарны посуд для ўмывання ў хаце і для мыцця бялізны.

Баклага, біклага, барылка (бочонок) — невялікая двухдонная бочачка прыплюснутай формы. Яна закрывалася драўляным коркам.

Балалайка (балалайка) — народны струнны шчыпковы музычны інструмент.

Бальшак (столбовая дорога) — вялікая дарога.

Балахоўцы (балоховцы) — жаўнеры арміі Станіслава Булак-Балаховіча.

Баль — плыт на Піне і Ясельдзе.

Бальнікі — плытагоны на Піншчыне.

Барана (борона) — земляробчая прылада працы для рыхлення глебы.

Баранчык, баран (рубанок) — гэблік з дзвюмя ручкамі, які разлічаны на габляванне ўдваіх.

Баранчык — 1) драўляны станок для наматвання нітак на вітушку (в. Дайнава Іўеўскага раёна): 2) невялікі малады баран.

Баранак, барак, ворчык (валёк) — драўляная перакладзіна з жалезнай пятлёй для злучэння з плугам, да канцоў яе прывязваюць пастронкі (Капыльскі раён).

Бараніца — аўчыннае пакрывала, пацягнутае сукном, для ахутвання ног у санях. Бытуе на Палессі.

Барак, ворчык (пристяжка) — прыстасаванне для прыпражкі каня ў дапамогу каранніку.

Барка (барка) — драўляны плоскадонны карабель для славу грузаў па рэках. Рабілі без ветразя, палубы і даху, з закругленымі носам і кармой.

Баркан, паркан (бревенчатый забор) — закідны плот з бярвенняў (Столінскі раён).

Барта (бортный топор) — адмысловая сякера для выдзёўбання борцяў.

Барташак — станок для перамотвання нітак на вітушку.

Барцявік — назва бурага мядзведзя, які знішчаў борці і калодныя вуллі.

Барылка (бочонок) — двухдонная бондачка на 5-7 літраў.

Барыш — пачастунак пасля куплі-продажу, заключэння здзелкі.

Басманы — 1) басманікі, прэсныя коржыкі без солі, памінальная страва, з якой пачыналі памінальную вячэру бытавалі ў Заходнім Палессі); 2) куракі, бульбяныя аладкі ці піражкі з дамешкам мукі (вядомыя на Мядзельшчыне).

Басэтля (контрабас) — музычны струнна-смыкавы інструмент.

Басты, байструкі (внебарные дети) — пазашлюбныя дзеці.

Басяк (босяк) — бедны чалавек, свавольнік.

Басота, басата (босяки) — галадранцы, басякі.

Батрак (батрак) — беззямельны селянін, якога кулак або памешчык наймаў да сабе на работу; парабак.

Батлейка (вертеп, раёк) — старадаўні лялечны тэатр.

Баўтуха, калатуха (болтушка) — вадкая страва з любой мукі, па прыгатанні нагадвае зацірку. Бытавала на Палессі.

Бацвінне, зеляніна (борщ со свеклы) — вадкая страва з лісцяў і дудак буракоў.

Бацян, буська (аист) — 1) бусел (назва птушкі ў некаторых вёсках Заходняй Беларусі); 2) народная дзіцячая  гульня.

Башлык (капюшон) — суконны галаўны ўбор, які адзяваюць на шапку ад дажджу.

Бачурка — маленькая бочка.

Баяры (бояры) — вайсковыя людзі ў ВКЛ.

Бедная куцця — посная куцця-вячэра, якая бывае напярэдні Калядаў і Вадохрышча.

Бельчык, кубельчык (кадочка) — невялікая бандарная ёмкасць на 3-4 літры.

Берліна, барліна (берлина) — рачны грузавы карабель з палубай, двухсхільным дахам, мачтай і каютамі.

Берда — ткацкая прылада, што служыць для прыбівання ўтоку ў кроснах. Для ткання яно ўстаўлялася ў набіліцы.

Берасцянка (туесок) — каробачка з бяросты для захавання солі або дробных прадметаў.

Берасцень, берасцянік — гліняная пасудзіна, абгорнутая бяростай.

Біла — верхняя частка спінкі ложка або драбінак.

Біклага, баклага (фляга) — двухдонная нізкая плоская бочачка.

Бітук (покрывало) — штодзённая посцілка з кудзелі (в. Ляхавічы Зэльвенскага раёна).

Бічук, біч (било) — рабочая частка цэпа, якім б’юць па снапах.

Бірка — 1) кароткая палачка, якая раней замяняла гузік; 2) палачка, на якой непісьменны скарбнік вёў улік здадзенага збожжа ў сховішча; бярозавы квас.

Благавешчанне, звеставанне, дабравешчанне — веснавое свята,  якое адзначаюць 25 сакавіка.

Блініца — маленькая дзежачка, у якой рыхтуюць цеста для выпечкі бліноў.

Блуза (сорочка) — 1) мужчынская верхняя рабочая сарочка без пояса; 2) прасторная хатняя жаночая кофта.

Бляхі (противни) — жалезныя пасудзіны для выпечкі пірагоў, пернікаў.

Бодні (кадка) — так называюць кубел на Палессі.

Бойка, біянка (маслобойка) — бандарная ёмкасць з вечкам і палкай з крыжавінай для вырабу масла са смятаны ўручную.

Бомы (бубенчики) — званочкі ў выглядзе пустых металічных шарыкаў з кавалачкамі металу ў сярэдзіне. Прымацоўваліся да хамута ці дугі.

Бонда (бочка) — драўляная ёмістасць змацаваная жалезнымі абручамі.

Бонда — традацыйны звычай запрашаць сваякоў на пачастунак свежыной (садавіной, салам).

Бондар (бондарь, кадочник, бочар) — 1) майстар па вырабу драўлянага посуду; 2) традыцыйны народны танец, які выконваўся двума мужчынамі.

Бондзіць — зарабляць грошы (Глыбоцкі раён).

Бонды — печыва — цеста з сырой бульбы, замешанае мукой і спечанае на сухім капусным лісце ў печы.

Боты, чобаты (сапоги) — шыты скураны абутак з халявамі. У ХХ ст. насілі пераважна мужчыны.

Бор (бор) — 1) дзялянка лесу, на якой знаходзілася 60 борцяў; выступаў як падаткавая адзінка (у скарбовых пушчах з кожнага бору спаганялася ручка мёду); 2) стары густы сасновы лес, які расце на высокім месцы.

Борць (борть) — дупло ў дрэве, дзе жывуць дзікія пчолы.

Бортнікі (бортники) — пчаляры, якія займаюцца ўтрыманнем і доглядам баровак (лясных пчол) у борцях.

Бортніцтва (бортничество) — збор мёду ад дзікіх пчол.

Бочка віленская (бочка виленская) — Статутам ВКЛ 1588 р. зацверджана як асноўная дзяржаўная адзінка вымярэння сыпучых рэчываў. Ад яе вызначаліся памеры таксама асноўных адзінак вымярэння — гарцаў і вядра. Паводле пастановы Сойма ВКЛ ад 1766 р., яна раўнялася 406,54 літра. Яна змяшчала прыблізна 18 пудоў жыта, або 15 пудоў ячменю, або 10 пудоў аўсу.

Бравэрка (армяк, зипун) — 1) мужчынскі доўгі аднабортны пінджак з даматканага сукна; верхняя кароткая мужчынская вопратка звычайна з аўчын, абцягнутых даматканым сукном, жакетка на Случчыне.

Браднік, брэдзень (рыболовная снасть) — невад, які выраблены з рэдкага палатна для лоўлі рыбы.

Бразготкі, бразгаўкі (погремушки) — агульная назва некаторых музычных самагучных інструментаў.

Брама (ворота) — драўляныя вароты, зробленыя з дошак. Маюць застрэшак

Брамка, весніцы — маленькія дзверы для ўваходу з вуліцы ў падворак ці з падворышча  ў агарод.

Братоўка, братавая (невестка) — жонка брата (для яго сяцёр і братоў).

Братчына, складанка (братчина) — калектыўнае частаванне ў складчыну.

Браценік (братан) — дваюрадны брат (радзей родны брат).

Бровар (винокурня) — так называлі раней невялікі спіртзавод, дзе выраблялі спірт і гарэлку.

Брук (булыжная мостовая, каменный забор) — 1) брукаванка — дарога або плошча, выкладзеная камянямі; 2) мураваны плот (в. Новікі Капцевіцкага с/с Гарадзенскага раёна).

Брукар (мостильщик) — работнік, які кладзе брук.

Брускі — мучная страва накшталт кісялю. У падсолены кіпень засыпалі бабовую або гарохавую муку. Заскварвалі і пасля астуджвалі. Перад падачай на стол рэзалі на кавалкі. Страва была пашырана на Магілёшчыне і Віцебшчыне.

Брусочкі (брусочки) — народны самагучальны ўдарны інструмент, папярэднік ксілафона. Складваецца з сасновых або бярозавых брусочкаў рознай даўжыні (ад 10 см і болей).

Бручка (брюква) — агародная карнепплодная расліна.

Брыкі, лайба — прыстасаванне для перавозкі сена і саломы на санях і калёсах (в. Ваўкалаты Докшыцкага раёна). Уяўляе сабой кузаў, зроблены з тонкіх жэрдачак.

Брыль (картуз, казырёк) — 1) войлачны капялюш; 2) казырок шапкі.

Брычка, калымажка (бричка) — лёгкі выязны вазок.

Бубен (барабан) — 1) музычны ўдарны мембранны інструмент, барабан; 2) паша, на якой няма травы.

Буда (смолокурня) — 1) смалакурня, печ для гонкі смалы і дзёгцю; 2) лясное  паселішча, дзе жылі буднікі.

Будан (шалаш) — часовая пабудова ў садзе, у лесе, на сенажаці.

Буднікі — рабочыя, якія рабілі ў будзе.

Букетнік — гліняная пасудзіна для кветак.

“Була” — народная гульня ў дзве каманды.

Булён (картофельный суп) — бульбяная пахлёбка.

Буракі (свекольный суп) — вадкая страва, звараная з буракоў.

Бурлаты, пясочніцы (закотины) — падоўжаныя бярвенні ўздоўж сцяны на гарышчы дзеля дадатковага замацавання крокваў.

Бульбоўнік, бульбошнік (ботва) — лісце бульбы.

Бульбянікі, дранікі — бліны з цёртай бульбы..

Бульбянішча (картофлянище) — поле, на якім расла бульба.

Бульбяная яечня (картофельная яичница) — спечаная яечня з варанай растоўчанай бульбяной кашы, чатырох або пяці яек і малака.

Бурка, чуйка, сэрдак (армяк, бурка) — верхняе суконнае адзенне з башлыком, якое надзяваецца паверх кажуха або світкі. Нагадвае сучаснае пальто з башлыком.

Бурка (юбка) — набедранае жаночае адзенне тыпу спадніцы з узорнага сукна ці паўсукна (в. Макраны Маларыцкага раёна).

Буркі — цёплы суконны пашыты абутак з халявамі (з галёшамі альбо з прышытай падэшвай).

Бурнос (бурнос, плащ) — даўгаполая з шырокімі рукавамі сялянская вопратка з саматканага сукна.

Бусак, багор (багор) — доўгі шэст з круком на адным канцы.

Буч, верш (верша) — рыбалоўна конусападобная прылада, сплеценая з дубцоў лазы.

Быдла (скот) — жывёла.

Бычок — 1) традыцыйнае прыстасаванне для захавання рыбы ў вадзе; 2) прыстасаванне для звязвання плытоў на Заходняй Дзвіне; 3) традыцыйны танец.

Бэлька (балка) — круглае альбо абчасанае бярвяно, пакладзенаае ў будынку гарызантальна, і яно служыць для падтрымання насцілу столі.

Бягун — 1) элемент дзвярэй ці варот з натуральным адгалінаваннем або са стойкі і прымацаваных да яе гарызантальных брускоў, што стваралі аснову палатна дзвярэй (варот); 2) бігун — вяроўка, скручаная з бярозавых галінак для звязвання звёнаў плыта на Віцебшчыне.

Бяда (двухколка) — 1) двухколка для перавозкі невялікіх грузаў на кароткія адлегласці; 2) народны танец-карагод.

Бязмен (безмен) — рычажная ручная мера для вызначэння вагі.

Бялільня — у мінулым у фальварках існавала збудаванне для адбельвання палатна.

Бяляк — 1) прылада для мяцця шкур; 2) белая жаночая спадніца.

Бярозавік — бярозавы сок.

Бяроста (берёста) — верхні слой бярозавай кары.

Бяседа (пир, застолье) — збор гасцей з пачастункам.

Бяссольнік (суп на квасе) — рэдкая страва, звараная на хлебным квасе з крупамі (звычайна прасянымі) без солі. Бытавала на Піншчыне і Мазыршчыне.

 


-В-


Вабік (вабик, пищик) — дудачка або свісток для прываблівання

Вадзянка (кадка) — бандарная пасудзіна для захоўвання вады.

Вадзянік (водяной) — злы дух, які жыве ў вадзе, міфічная істота.

Вадохрышча (крещение) — свята ў гонар хрышчэння Ісуса Хрыста, якое адзначаецца праваслаўнымі 19 снежня.

Вазок (возок) — лёгкія выязныя сані.

Вазоўня, абозня (навес) — паветка, у якой захоўваліся калёсы, сані, вупраж.

Валакавое акно (волоковое окно) — маленькая прастакутная адтуліна ў сцяне, якая закрываецца дошчачкай.

Валак, качалка (рубель) — рабрыстая невялікая дошка з ручкай для качання (выраўнівання) бялізны пасля мыцця і прасушкі.

Валакуша (волокуша) — палазное прыстасаванне для перавозкі грузаў.

Валатоўкі (курганы) — старажытныя курганы ў Паазер’і.

Валаць (вызывать) — патрабаваць, выклікаць на яўку.

Валачобнікі, валоўнікі, лалоўнікі (волочебники) — група мужчын, якія на вялікдзень абходзілі двары і спявалі пад вокнамі валачобныя песні.

Валачобныя песні (волочебные песни) — песні ў гонар свята Вялікдзень, у якіх праслаўляецца свята і гаспадары і жыхары гэтай хаты.

Валёнкі (валенки) — абутак з воўны.

Валока (волока) — плошча зямлі памерам 21,36 га.

Валокі, аборы (подвязки) — вяровачкі для падвязвання лапцяў да ног (в. Бобрык на Піншчыне).

Валынка (волынка) — духавы музычны інструмент, зроблены з трубак, устаўленых у скураны мяшок; дуда.

Вальцы (пресс) — прэс у выглядзе некалькіх цылінраў, які служыць для драблення чаго-небудзь.

Валюшня, валюш (валяльня, сукновальня) — майстэрня, у якой валяць сукно.

Валюшнік (валяльщик, сукновал) — той, хто валіць сукно.

Вантрабянка (ливерка) — каўбаса з свінных лёгкіх, печані, сэрца і галавізны.

Вандлярня (коптильня) — невялікая будка для вэнджання мяса і сала.

Вапельня (печь для выжигания извести) — печ для выпальвання вапны з вапняку.

Вапельнік — рабочы, які здабывве вапняк, вапну.

Варануха (варенуха) — гарэлка, падрыхтаваная з мёдам і вострымі прыправамі.

Варыўня, істопка (варевня) — памяшканне для захоўвання гародніны.

Варэнікі (вареники) — мучная страва, клёцкі.

Ватоўка (ватник, стёганка) — зімняе верхняе адзенне, падбітае ватай ці кудзеляй. Папярэднічала фуфайцы.

Ваўкалак (вурдалак, оборотень) — персанаж славянскай міфалогіі, пярэварацень.

Ваўкаўня (волчья яма, пастка) — 1) месца ў лесе, дзе водзяца ваўкі; 2) глыбокая яма для лоўлі ваўкоў, пастка.

Векавуха (старая дева) — старая дзеўка.

Венцер, жак (вентерь) — прыстасаванне для лоўлі рыбы, якое складаецца з аднаго сеткавага мяшка, нацягнутага на 3-5 лазовых абручоў і аднаго або двух сеткавых крылаў, які адыходзяць ад горла мяшка.

Веранда (веранда) — лёгкая прыбудова ўздоўж сцяны хаты.

Верацяно (веретено) — конусападобная палка для прадзення.

Верашчака, мачанка (верещака) — святочная страва, якую варылі на Каляды і Вялікдзень, і елі з блінамі. У вадзе (або рэдкай мучной вадзе) былі звараныя ў гаршку костачкі, сала і каўбаса.

Вепр, дзік (вепрь) — дзікая свіння.

Вепручыніна (кабанина) — мяса дзіка.

Верад (вред) — шкода, якая прычынена руцэ, назе або якім-небудзь унутрнаным органам.

Вербніца (вербное воскресенье) — нядзеля за тыдзень перад Вялікаднем.

Верхнік (верхнее отверстие) — адтуліна над дзвярыма для выхаду дыму ў курнай хаце. Калі печ не паліцца, яна зачынялася драўлянай засаўкай.

Ветранка (пушня) — механічнае прыстасаванне (драўляны станок без сіт, папярэднік арфы) для правейвання збожжа.

Ветраніцы (причелины) — вузкія дошкі, якія закрываюць край страхі спераду, каб вецер не псаваў салому.

Вечарынка, вячоркі (игрище, танцы) — моладзевыя гулянні і танцы.

Вечарніцы (посиделки) — вячэрнія зборы моладзі ў асенні або зімовы час.

Века, вечка (крышка) — накрыўка нейкай ёмкасці (скрыні, пасудзіны).

Вешніца (вьездные ворота) — вароты, якія закрываюць заезд на вуліцу вёскі (в. Шчыткавічы Ігуменскага пав.).

Весніца, веснічкі (калитка) — варотцы для ўваходу на падворак (Палессе).

Веялка (совок) — драўляны чарпак для кідання зерня, каб ачысціць яго ад мякіны.

Вілкі, вілы (ухват) — доўгая палка з двума з металічнымі паўкруглымі паўрагамі на канцы, з дапамогай якой ставяць у печ і вымаюць з яе гаршкі, чыгункі і т.д.

Вільчак (гребень, конёк) — месца, дзе сходзяцца дзве плоскасці страхі.

Вільчык (вилка) — над вяршынай франтона выступаюць канцы бурлацін у выглядзе двух рагоў.

Вітушка (вьюшка) — драўлянае прыстасаванне для наматвання нітак пасля прадзення і з маткоў (талек).

Вітка (жгут из прутьев) — 1) cкручаны лазовы дубец для прывязвання саломы да латаў страхі; 2) тычка з купінай на версе для паказвання мяжы ўчасткаў на сенажаці.

Віціна (витина) — рачны вёсельны карабель.

Войт — сельскі стараста ў розныя часы.

Волак — 1) рыбалоўная прылада: сеткавы мяшок, прымацаваны да двух шастоў; 2) тое. Што валакуць; 3) мясцовасць, дзе валакуць груз.

Волат — велікан, асілак, персанаж беларускай міфалогіі.

Воласць (волость) — самая меншая адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка, якая ўваходзіць у склад павета. Існавала ў Беларусі да 1930 р.

Восці (острога) — рыбалоўная прылада ў выглядзе віл.

Воўна (шерсть) — валасяное покрыва авечкі як матэрыял для вырабу сукна і валёнак.

Ворчык (валёк) — драўляная перакладзіна для злучэння пастаронкаў з плугам.

Вочапка — ручка вядра.

Вочап (шест) — шэст жураўля, да якога чапляецца вядро.

Вочка (петля) — 1) пятля ў вязанні; 2) невялікая круглая адтуліна ў якім-небудзь прадмеце (напрыклад, у гузіку).

Вуда (удочка) — рыбалоўная снасць, якая складаецц з вудзільна і жылкі з кручком.

Вудар, вудзільшчык (удильщик) — той, хто вудзіць рыбу.

Вульвачка, вулеўка (ковшик) — драўляны чарпак для вылівання вады з лодкі (в. Востраў Пінскага раёна).

Вусы, хванды, вілачкі (клинья) — устаўкі ў ніжнія часткі верхняй вопраткі.

Вушак (косяк, притолока) — бакавы брус у дзвярной асадзе.

Вупраж, збруя (упряжь) — рыштунак для запрэжкі коней і іншай рабочай жывёлы.

Выцінкі, выцінанкі (бумажные занавески) — ажурны ўзор, выразаны з каляровай ці белай паперы.

Вышкі, гарышча (настил в сарае) — насціл і прастора паміж насцілам і страхой у хляве.

Вэлюм, вуаль (фата) — белае тонкае пакрыццё маладой на вяселлі.

Вялікі пост (пасхальный пост) — сямітыднёвы (48 дзён) пост перад Вялікаднем.

Вялікдзень (пасха) — свята Ўваскрашэння Ісуса Хрыста.

Вянок (венок) — 1) круглая пляцёнка з раслін або кветак; 2) замкнуты прастакутнік з чатырох бярвёнаў пры будаўніцтве; 3) вянок з кветак для маладой.

Вянкі — (кавалерский вечер, мальчишник) — кавалерскі вечар перад вяселлем у маладога (у вёсках Шчучынскага раёна).

Вяночкі, зборная субота, паненскі вечар (девичник) — дзявочы вечар перад вяселлем.

Вяночны двор (П-образный двор) — падворак, у якім забудова нагадвае літару "П".

Вярстат, вярстаць, варштат, кросны, ставы (ручной ткацкий станок) — ручны ткацкі станок.

Вятрак (ветряная мельница) — ветраны млын.

Вяршок (вершок) — мера даўжыні, роўная 4,4 см.

Вяршнік (притолока, перекладина) — верхняя перакладзіна ў аконным альбо дзвярным праёме.

Вясноўка (весновка) — выбраная і ўпрыгожаная вянком дзяўчына, якую вясной моладзь садзіла на смык і катала па полі (у Барысаўскім павеце).

Вяселле (сватьба) — застоллі, урачыстасці з комплексам абрадаў і звычаяў пры афармленні шлюбу.

Вярста маскалёўская (верста) — адлегласць, роўная 1,06 км.

Вярэнька (туесок) — 1) кашэль, сплецены з лубу, бярэсты або лазы; 2) маленькая гліняная місачка з увагнутымі беражкамі для кармлення дзяцей.

Вячоркі, вечарушкі, вечарніцы (посиделки) — збор сельскай моладзі ў зімовыя вечары.

 


-Г-


Габэлек, гэбель (фуганок) — сталярны інструмент у выглядзе калодкі з клінам і шырокім лязом для стругання.

Ганак (крыльцо) — лёгкая прыбудова са страхой і прыступкамі перад уваходам у хату.

Галкі (клёцкі) — рыбныя клёцкі.

Галеўка (платок) — штодзённая хустка.

Галушка (катыш) — круглы камяк, шарык, скачаны з якога-небудзь мяккага рэчыва.

Галушкі (галушки, клёцки) — 1) нацёртая на тарцы сырая бульба змешвалася з грэцкай мукой і варылася ў гаршку, пасля запраўлялася тлушчам і гарачая падавалася на стол; 2) мучная страва, якая нагадвае клёцкі. На Пішчыне называлі вараніна, і яна варылася з цеста, скатанага з цёртымі каноплямі.

Ганчар (гончар, горшечник) — рамеснік па вырабе керамічнага посуду.

Ганчарня (гончарня) — майстэрня па вырабе керамічнага посуду.

Гара, гарышча (чердак) — прастора на хаце паміж столлю і страхой.

Гарбата (чай) — напой з запараных траў.

Гарбар (кожевник) — майстар па вырабу і апрацоўцы шкуры.

Гарбарня (кожевня) — майстэрня па вырабу шкур.

Гарбузянка (тыквяная каша) — каша з гарбуза.

Гарбузікі (семена тыквы) — семачкі гарбуза.

Гарбыль, гарбіна — дошка, у якой адзін бок выпуклы, яна атрымоўваецца пры распілоўцы круглага бярвяна.

Гарлач (кувшин) — збанок з высокім і вузкім горлам.

Гармонік, гармошка (гармонь) — 1) клавішна-пнеўматычны музычны інструмент; 2) губны гармонік.

Гарнец (гарнец) — 1) адзінка вымярэння сыпучых рэчываў у сістэме мер ВКЛ (роўная 3,28 л); 2) пасудзіна такой ёмкасці.

Гаплюк, гаплік (крючок) — аплік, кручок.

Гаптаванне — гафтаванне, выраб мярэжкі.

Гарох пражаны — страва з гароху (замочаны гарох спражаны на патэльні).

Гарохаўка (гороховый суп) — гарохавы суп.

Гарохавішча (гороховище) — поле, з якога сабралі гарох.

Гарохавіны, гарохавінне (гороховая солома) — каліўе абмалочанага гароху.

Гарсэт, кабат, шнуроўка, станік (корсет) — нагруднае жаночае адзенне без рукавоў.

Гарсэт — шырокі пругкі пояс, які носяць пад сукенкай для сцягвання таліі і надання стройнасці фігуры.

Гартавальня (колильня) — месца, дзе гартуюць мятал.

Гарэшнік (орешник) — кусты, на якім растуць гарэхі.

Гаршчок (горшок) — круглая выпуклая гліняная або чыгунная пасудзіна са звужаным дном для гатавання стравы.

Гаспадар (государь, хозяин) — 1) вялікі князь; 2) уладальнік сядзібы.

Гасцінец (дорога) — 1) вялікая брукаваная, абсаджаная дрэвамі дарога, па якой ехалі госці (купцы); 2) ласунак для дзяцей з дарогі, падарунак.

Гафт — 1) вышыўка каштоўнымі ніткамі і каштоўнымі матэрыяламі; 2) ажурныя швы.

Гаць (гать) — 1) тое, што і грэбля; 2) застава на рацэ.

Гбала — прыстасаванне для гнуцця дуг, палазоў, абадоў для колаў.

Гвалты, згоны (сгоны) — прымусовыя згоны працаздольных сялян на работу ў маёнтку ў час касьбы на сенажацях і на панскім полі ў час жніва.

Гестка (гестка) — кавалак тканіны (на плечы), да якой прышываецца асноўны матэрыял кашулі.

Гілярка, чайка (лодка) — лодка (в. Парэ Лосіцкага сельсавета Пінскага раёна).

Гіль (снегирь) — снягір.

Гладыш, крынка (кувшин без ручки) — збан без ручкі.

Гладзь (гладь) — спосаб вышывання шырокімі шчыльнымі шыўкамі.

Глазура (глазурь) — 1) шклопадобны сплаў, якім пакрываюць керамічныя вырабы; паліва; 2) густы цукровы сіроп, у якім вараць садавіну і пакрываюць мучныя вырабы.

Гляк (горшок с узкім горлышком) — нізкая гліняная пасудзіна з выпуклымі бакамі і вузкім горлам.

Гміна (волость) — сельская тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка ў павеце ў часы польскай і нацысцкай акупацыі Беларусі.

Гон, стая — адлегласць, пройдзеная аратаем з аднаго канца поля ў другі.

Госція (ад лац. ахвяра) — аплатка,  маленькі сухарык з прэснага пшанічнага цеста, які замяніў у абрадзе прычасця хлеб у каталіцкіх і пратэстанцкіх цэрквах.

Грабло — грабелькі да касы (в. Сыраежка Бераставіцкага раёна).

Градка, гратаўка, заложнік (полка) — палічка для талерак і місак.

Градавы хлеб, градоўка — нізкага гатунку хлеб з дабаўкамі рознай мукі і мяккіны.

Грамафон (грамофон) — музычны апарат з рупарам для ўзнаўлення гукаў, запісаных на спецыяльную пласцінку. Папярэднік патэфона.

Грамніцы, стрэчанне (сретение) — свята 2 (15) лютага, калі ў царкве асвячаюцца свечкі.

Грамаўніца — багіня лета, жонка Перуна.

Гранаты (бусы) — пацеркі, якія мелі грані.

Грош (грош) — 1) срэбная манета ў ВКЛ масай 2,57 г; 2) адна трыццатая частка злотага ў ВКЛ; 3) сотая частка злотага ў Другой Рэчы Паспалітай.

Грамада (община) — сельскае пазямельнае аб’яднанне жыхароў вёскі.

Гродскі (замкавы) суд — павятовы суд для простых людзей і шляхты ў ВКЛ.

Грывеннік (гривенник) — срэбная манета ў Расейскай імперыі.

Грыжанка, бручка (суп из брюквы) — суп звараны з бручкі.

Грыўня (гривня) — 1) даўняя адзінка вагі каштоўных металаў (прыблізна 195,5 г); 2) грашовая адзінка ў ВКЛ вартасцю 48 грошаў.

Грыфель (грифель) — палачка з апсіднага сланцу для пісання па грыфельнай дошцы.

Грэбля (гать) — насціл з бярвення ці галля на балоце для праезду.

Грэбень (гребень) — прылада для расчэсвання льновалакна.

Груба, грубка, стаяк (стояк) — печка ў святліцы.

Губка (стена) — умоўная адзінка вымярэння асновы, адлегласць паміж першым і другім шэрагаў калкоў (на даўжыню сцяны).

Губерня (губерния) — асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з XVIII ст. у Масковіі і ў СССР да 1930 р.

Гудзёлка (гудящая игрушка) — дзіцячая цацка з маленькай костачкі з шнурком.

Гуж (гуж) — пятля ў хамуце.

Гуканне вясны — старажытны абрад сустрэчы вясны, язычніцае свята, якое ладзілася на Дабравешчанне або на Аўдакею.

“Гула” — народная гульня ў дзве каманды. Перамагае тая каманда, якая хутчэй перакіне гулу (камень ці кола) за ўмоўную мяжу.

Гумно, ток (гумно, рига) — халоднае сельскагаспадарчае памяшканне, у якім ляжала неабмалочанае збожжа.

Гумнішча, прыгуменне (гумнище) — падворак каля гумна.

Гунька (покрывало) — зрэбная посцілка, пакрывала.

Гуслі (гусли) — шматструнны шчыпковы музычны інструмент.

Гусляр (гусляр) — той, хто іграе на гуслях.

“Гуські” — народная гульня, удзельнікі якой палкамі заганяюць гусёк (цурку) ў сваё “гняздо”.

Гута (гута) — выплаўка шкла з пяску або выплаўка жалеза з балотнай руды.

Гушкалка (качели) — арэлі.

Гэблік (рубанок) — невялікі гэбель.

 


-Д- (-Дж-, -Дз-)


Дайніца, даёнка (падойник) — бандарная пасудзіна з ручкай, у якую гаспадыня доіць карову.

Дажынкі, абжынкі (дожинки) — урачыстасць, якая звязана з заканчэннем жытняга жніва.

Дамавік, хатнік (домовой) — міфілагічная істота, дух, які нібыта жыве ў хаце.

Дакляраваць (обещать) — паабяцаць аб выкананні.

Дашчанка, дашчанік — 1) памяшканне будынка з дошак; 2) (дощаник) пласкадонная лодка з дошак або невялікі рачны карабель.

Дарожка (дорожка) — 1) сцежка; 2) ходнік; 3) рыбалоўная прылада ў выглядзе доўгага шнура з кручком і прынадай на канцы; 4) жалабок, разорка.

Двайнікі (двойник) — гляніныя гаршкі, замацаваныя разам.

Дваайняты, блізняты, блізнюкі (близнецы) — двое дзяцей, народжаных у адзін дзень.

Дварэцкі (дворецкий) — у царскай Масковіі старшы слуга, які загадваў хатняй гаспадаркай і кіраваў прыслугай у панскім доме.

Дварышча (дворище) — 1) падворак каля хаты; 2) месца, дзе была сяліба.

Дворня (дворня) — прыслуга ў панскім доме ў час прыгону.

Дворышча (дворище) — сельская грамада ў мінулым.

Дзвід (журавль) — журавель каля студні.

Дзевятнік (девятник) — свята, якое адзначаецца ў чацвер на дзевятым тыдні пасля Вялікадня.

Дзевер (деверь) — мужавы  браты для яго жонкі.

Дзед (дед) — 1) бацькаў бацька для ўнука; 2) (лучник) калодка з ўсталенай у яе палкай, куды замацоўваюць лучыну для асвятлення хаты.

Дзедаўшчына (дедина) — спадчына маёмасці пасля дзеда (пераважна зямлі).

Дзедзіч (наследник дедовского имения) — спадчынік маёнтка па лініі дзеда.

Дзеравяшкі (обувь с деревянной подошвой) — драўляны абутак, у якім верх скураны, а падэшва драўляная (альховая, асінавая, ліпавая).

Дзеравянок (деревяшка) — нарыхтоўка для драўлянага абутку — дзеравяшкі (в. Кладнікі Жылеўскага сельсавета Іўеўскага раёна).

Дзераўнічы (охранник леса) — службовая асоба, якая наглядала за ўчасткамі вялікакняскага лесу.

Дзесяціна (десятина) — памер зямлі, які адпавядаў 1,09 га.

Дзесяцкі (десяцкий ) — у дарэвалюцыйнай вёсцы выбарная асоба з сялян ад 10 двароў вёскі, якая выконвала абавязкі паліцэйскага.

Дзёгаць, каланіца (дёготь) — цёмная густая смалістая вадкасць (мазь), якая здабывалася шляхам сухой перагонкі цвёрдага паліва (драўніны, торфу, каменнага вугалю) на смалярні і прымянялася для змазкі восяў у колах калёсаў.

Дзявочнік, суборная субота (девичник) — вечарынка ў хаце нявесты напярэдадні вяселля.

Дзяга (ремень) — падпруга, скураны пояс, рамень.

Дзягцяр (дегтярь) — рамеснік па вырабе дзёгцю.

Дзядзінец — 1) (большой двор) прасторны шырокі двор; 2) (паперть) ганак перад уваходам у царкву.

Дзядзькаванне — звычай аддаваць дзяцей шляхты ў сялянскую сям’ю на выхаванне.

Дзяды (поминки) — дзень памінання продкаў.

Дзядзіна (тётка) — цётка, жонка дзядзькі для яго плямянніка.

Дзядкі (сохи) — кароткія слупкі з развілінай, якія падтрымлівалі стрэхі клецяў і гумнаў.

Дзяжа, хлебніца (квашня) — невялікая бочка для закваскі хлебнага цеста.

Дзяннік (скотский двор) — частка двара для жывёлы.

Дзяншчык (денщик) — салдат, які служыць для паслуг афіцэру.

Дзяржаўца (державец) — часовы ўладанік і аканом дзяржаўнага маёнтка.

Дзяружка, дзяруга, радзюшка (дерюжка) — посцілка з грубай льняной пражы, вытканая ў 4 ніты і сшытая ў дзве полкі.

Дзяцюк, юнак (кавалер) — дарослы хлопец.

Доўбня, даўбня (балда, бойница — вялікая палка з патаўшчэннем на канцы для ўбівання чаго-небудзь.

Драбіны, драбінкі (переплёт, решётка) — лесачкі, якія ўтвараюць кузаў на калёсах.

Драбіна, драбіны (лестница) — драўляная прыстаўная лесвіца.

Дранік, драчонік (оладья из картофеля) — блін з дранай бульбы.

Дранка, драніца (дранка, щепа) — нашчапаныя тонкія дошчачкі для крыцця страхі або абівання сцен пад тынкоўку; 2) кожная з такіх дошчачак.

Дратва (дратва) — тоўстая навошчаная або  прасмаленая нітка для пашыву абутку і іншых скураных вырабаў.

Драка, драчка (царапка, тёрка) — цяслярская прылада працы, двухрожкай якой абазначаюцюць на бярвенні лініі для для высякання па іх паза.

Драч (резчик щепы) — дрэваапрацоўчы інструмент для вырабу дахавых матэрыялаў — дранкі і іншага.

Драпач, драпак (культиватор) — прылада для рыхлення глебы, якая нагадвае барану, але жалезныя зубы выгнуты ўнізе накшталт лапак.

Дружка — 1) старшы сват на вяселлі (Вілейскі раён); 2) шаферка ў нявесты (Ганцавіцкі раён).

Дружок — вясельны чын з бліжэйшай світы жаніха.

Дружына (дружина) — удзельнікі вяселля з боку маладога або маладой. У вяселлі былі дзве дружыны.

Друкі, дручкі (кастрома) — тое, што і пераплот, часовае прыстасаванне з сукаватых жэрдак, на якіх сушылі бульбоўнік, гарохавіны.

Дрывотня, дрывотнік (дровяник) — 1) месца, дзе захоўваліся дровы; 2) павець для дроў.

Дрыль (дрель) — інструмент для свідравання адтулін.

Дрыліх (юбка) — спадніца пашытая тканіны, сатканай з льняных і суконных нітак (белых і афарбаваных уперамежку).

Дуб, дубоўка, даўбянка (дубовка) — выдзеўбаная дубовая лодка.

Дубіцель (дубитель) — рэчыва для дублення скур і аўчын.

Дуга (дуга) — састаўная частка хамутова-аглобельнай вупражы для запрагання каня.

Дуда (волынка) — музычны духавы інструмент, які складаецца з драўлянай трубачкі і скуранага мяшка.

Дудар (волынщик) — той, хто іграе на дудзе.

“Дударыкі”, “Дудачка” — традыцыйны танец, які атрымаў назву ад  музычнага інструмента дудачкі, пад ігру якога і выконвалі гэты танец.

Дудка, дудачка (свирель) — народны духавы музычны інструмент — гэта трубка (часцей  драўляная) даўжынёй 20-50 см за адтулінамі.

Дукат (дукат) — эўрапейская залатая манета ХІІІ—ХІХ cтст. масаю 3,49 г.

Дыван (ковёр) — узорчатая саматканая посцілка, якая вывешваецца для ўпрыгожвання сцяны ў хаце.

Дыля (толстая доска) — бервяно распіленае ўздоўж папалам або на 4 часткі.

Дым (дым) — падатковая адзінка ў ВКЛ. Падатак з аднаго сялянскага двара.

Дымакур, дымар (дымокур) — пчалярная прылада для падкурвання пчол дымам у вуллі.

Дымка (дымка) — чатырохнітовая тканіна.

Дымнік (дымник) — адтуліна для выхаду дыму ў курнай хаце.

Дышаль (дышло) — жэрдка, якая злучае перадок калёс з заднім ходам.

 


-Е-, -Ё-


Ез (учуг) — загарадка з калоў і галля для затрымання рыбы ў рэчцы.

Елачка, рагацінка, гільца (ёлочка) — вясельны атрыбут на вяселлі, які сімвалізаваў маладую і яе яднанне з маладым.

Еўня, ёўня (осеть) — аднапавярховае абаграванае памяшканне для сушкі снапоў  збожжавых культур, канапель і лёну перад малацьбой. Зрубная невысокая сушня са зрубнай столлю.

Ёўнік (осетник) — сядзібны дух, які жыве ў ёўні.

 


-Ж-


Жабрак (нищий, попрошайка) — той, хто жыве з міласціны і ахвяраванняў.

Жак (вентерь, вёрша) — сеткавы мяшок на абручах для лоўлі рыбы.

Жакет, жакетка (жакет, жакетка) — 1) кароткая жаночая верхняя адзежына; 2) верхняя кароткая мужчынская адзенне, пінжак.

Жалейка, дудка, сапёлка, свісцёлка, чаротка (жалейка, свирель) — музычны духавы інструмен, які ўяляе сабой трубку з адтулінамі.

Жалетка (жилетка) — мужчынская або жаночая безрукаўка, якую апраналі паверх сарочкі.

Жалязка (утюг) — чыгунны прас для разгладжвання ткання.

Жаніцьба коміна, жаніцьба светача — асенні ўрачысты абрад, звязаны з першым распальваннем і ўшанаваннем светача (лучніка). Адбываўся на прысвятак Сымона (14 верасня).

Жар (жар) — яркія гарачыя вугалі без полымя.

Жарства (дресва) — дробныя каменьчыкі.

Жарноўня (мельница) — памяшканне ля свірна, у якім стаяць жорны і ступа.

Жаўтуха (желтуха) — заразная хвароба, якая выклікае пажаўценне скуры чалавека, гіпатыт.

Жвір (гравий) — буйназярністы жоўты пясок.

Жлукта (бук) — 1) драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з драўлянай калоды, для запарвання бялізны; 2) бандарная пасудзіна на ножках, у якой запарвалі бялізну.

Жменя (горсть) — колькасць чаго-небудзь, што змяшчаецца ў далоні са сціснутымі пальцамі.

“Жмуркі”, “Хованкі” (“Жмурки”) — дзіцячая гульня ў хованкі: выбіраюць таго, хто будзе жмурыць, а ўсе хаваюцца. Ён павінен іх знайсці.

Жніво, пільніца (жатва) — час, калі жнуць азімае жыта.

Жняя, жнейка (жница) — жанчына, якая жне сярпом.

Жняярка (жатка) — конная машына з крыламі, якая жне.

Жолаб (жёлоб, кармушка) — 1) паўдупло для сцёку вады; 2) выдзяўбаная або дашчатая пасудзіна, у якой кормяць свойскую жывёлу.

Жорны (ручная мельница) — ручная прылада для памолу збожжа.

Жупан, шарок (жупан) — верхняя вопратка шляхты і мяшчан.

Жур (кисель) — аўсяны кісель.

Журавель (журавль) — традыцыйнае прыстасаванне каля студні для даставання вады.

Жывіца (живица) — вадкая празрыстая смала, што выцякае з хваёвых дрэў.

Жыжаль (Жижель) — бог агню і кавальскай справы ў язычніцкай міфалогіі ўсходніх славян.

Жыта (рожь) — аднагадовая расліна сямейства злакавых, зерне якой скарыстоўваецца для прыгатавання хлеба.

“Жыта” — старажытны карагод на Юр’е, які бытаваў на Палессі.

Жытняк (житняк) — шматгадовая кармавая травяністая расліна сямейства злакавых.

Жытняя баба — міфічная гаспадыня поля.

Жытнічкі — дзеці, якія нарадзіліся ў полі ў час жніва.

Жыцень — міфічны гаспадар поля, бог восені.

Жычка (красная лента) — чырвоная істужка.

Жэрабя (жребий) — умоўны знак (дробная рэч), якая выцягваецца наўгад з падобных прадметаў пры вызначэнні чарговасці на што-небудзь.

Жэрасці, жарасці (поперечины) — папярэчныя жэрдкі-перакладзіны на абодвух канцах плыта, да якіх віцамі прывязвалі бярвёны.

 


-З-


Забалаць (заболоть) — назва баваўняных каляровых нітак для вышывання і ткання.

Забор (изгородь) — плот (в. Марозавічы Лапацінскага с/с Пінскага раёна).

Завознік (помольщик, завозчик) — той, хто прывёз збожжа малоць у млын.

Завойка (портянка ) — кавалак палатна або ануча для акручвання лытак ног жняі на жніве, каб зберагчы іх ад пашкоджвання.
Заворванне, першая баразна — традыцыйны земляробчы абрад першай баразны.

Завушніца (серьга) — упрыгожванне ў выглядзе кольца, якое прымацоўваецца да мочкі вуха.

Загата (завалина) — прызба (в. Жабчава Капыльскага раёна).

Загарадка, праварына (стойло) — адгародка жэрдкамі стойла для жывёлы ў хляве.

Загон, шнур (загон, полоса) — паласа зямлі ў полі, якая належыць аднаму гаспадару.

Загнет (загнетка) — 1) маленькія дробненькія смалякі і трэскі для распальвання агню; 2) маленькі агонь пры распальванні ў  печы.

Задворак (задворки) — частка двара паміж хатай і хлявамі (Гарадзенскі раён).

Зажынкі (зажинки) — урачыстасць пачатку жытняга жніва.

Зазоўка — дэманічная лясная істота, якая заманьвае маладых мужчын і хлопцаў. Занатавана ў Вілейскім раёне.

Закот (фронтон) — 1) зрубны шчыт; 2) зрубная страха ў свірне, якая накрываецца саламянай страхой.

Закраса (приправа) — тое, што дабаўляюць у ежу для лепшага смаку і паху (сала, мяса грыбы, рыба, прыправы).

Закрутка, круцёлка (завёртка) — драўляная ручка ў шуле для адкрыцця дзвярэй.

Закрыліны, прычэліны (закрылины) — дошкі, якія завяршаюць страху і франтон.

Закутак (закоулок) — цёмны, цесны кут.

Залатар (ювелир, золотарь) — майстар па вырабе розных рэчаў з золата.

Залатнік (золотник) — старая мера масы, роўная 1/96 фунта (каля 4,26 г).

Залатоўка (золотовка) — манета ў 15 капеек.

Залатуха (золотуха) — дзіцячая хвароба, якая характарызуецца высыпкай і нарывамі на целе.

Залеж (целина) — аблога, цаліна.

Залобак (фронтон) — загін страхі ў верхняй частцы франтона.

Заложачнік, заложнік (ложечник) — паліца для лыжак.

Залом, завітка, закрутка, кукла (залом) — пучок зламаных і асаблівым чынам закручаных  сцяблін жыта або іншага збожжа, знак шкодлівага чарадзейства.

Залоўка, залувіца — сястра мужа для ягонай жонкі.

Замова, загавор (заговор) — фальклорны твор, заснаваны на веры ў магічную сілу слоў і малітвы.

Замок (замок) — 1) прылада для замыкання чаго-небудзь; 2) сімвал аховы ў звычаях і абрадах.

Замёт (бревечатый забор) — плот з бярвенняў, якія закідваліся ў шулы.

Замша (замша) — мяккая скура з аксамітнай паверхняй.

Запань (запор) — адгароджаная частка ракі для затрымкі і сартавання сплаўных бярвенняў і сама агароджа.

Запарожац (запорожец) — казак з Запарожскай Сечы.

Запарожцы — тыя, хто прыйшоў на вяселле, каб толькі паглядзець на яго і знаходзяцца за парогам.

Запоіны, малая гарэлка (сватовство) — сватанне з застоллем, за якім дамаўляліся аб часе заручын і вяселля.

Запаска (шерстяной передник) — суконны фартух.

Запер — застаронак гумна (в. Жабчава Капыльскага раёна).

Запечак, запечча (запечье) — 1) месца паміж печчу і сцяной; 2) выступ печы.

Запусты, запускі, загавіны (масленица) — нядзеля перад вялікім пастом.

Запяканка — страва з бульбы. Сырая бульба націраецца на цёрцы (тарцы) з вялікімі адтулінамі і запякаецца, як бабка (Вілейскі раён).

Заручыны, змовіны (заручины, сговор) — падрыхтоўчы этап перад вяселлем, калі маладыя заяўляюць сваім бацькам і радні на бяседзе, што яны згодны ўступіць у шлюб.

Засаўка, засоўка (запор, засов) — рухомая металічная або драўляная пласцінка для запірання дзвярэй.

Засек, аруд (закром) — адгароджанае месца ў клеці для пэўнай культуры збожжжа.

Засеўкі — земляробчы абрад пачатку сяўбы. Найбольш прыдатнымі днямі былі аўторак і субота, радзей пятніца.

Засланка, заслонка (заслонка) — бляшаны ліст з ручкай або дошка з ручкай для закрыцця вусця печы пасля таго, як яна выпаліцца.

Застава даўняя (залог) — залог, маёмаснае забеспячэнне атрымання пазыкі ці іншага абавязацельства.

Заступ (лопата деревянная) — лапата, у якой на драўляны шчыт насаджваецца шырокі жалезны падковападобны наканечнік.

Засценак (застенок) — невялікае сельскае паселішча, якое ўзнікла ў выніку правядзення валочнай памеры. У засценку сялілася дробная шляхта. Хутар.

Засценак (застенок, хутор) — 1) месца катаванняў пры допыце ў турме; 2) закут.

Застаронак, запер, тарпа (закром) — адгароджаная ад малатаўні частка гумна.

Застрэшак (козырёк) — рабілі яго з саломы або дошачак, і ён прыкраваў верх сцяны спераду хаты.

Затор (затор) — 1) бандарны інструмент у выглядзе 3—5-зубнай пілкі, замацаванай на канцы драўлянай ручкі; 2) скучанасць людзей, транспарту і іх затрымка; сумесь прызначаная для браджэння пры вырабе гарэлкі, піва і іншага.

Заходняе Палессе (Западное Полесье) — гістарычна-энаграфічны рэгіён Беларусі, які займае басейн верхняй Прыпяці і яе прытокаў Піны і Ясельды і на захадзе ўключае правабярэжжа Заходняга Буга.

Зашчапка (защёлка, крючок) — прыстасаванне для запірання дзвярэй у выглядзе кручка.

Зацірка — вадкая мучная страва.

Збан, жбан, збанок (кувшин) — керамічны высокі посуд з ручкай для малака.

Збіцень (збитень) — 1) гарачы напітак, які гатаваўся з вады, мёду і вострых прыпраў; 2) гатовая маса, збітая, скалочаная з чаго-небудзь..

Зборная субота, суборная субота — вечар перад вяселлем.

Званіца (колокольня) — вежа са званамі на царкве або пры царкве.

Звездары, каляднікі (звездари) — тыя, што ходзяць на Каляды з зоркай і віншуюць гаспадароў са святам.

Звеставанне, Дабравешчанне (Благовещанье) — свята ў хрысціян, якое адзначаецца 25 сакавіка (у католікаў, уніятаў і пратэстантаў па н.ст., у праваслаўных па ст.ст.).

Здань — прывід у выглядзе чалавека, жывёлы ці агнёў.

Здор (жир) — унутраны тлушч.

Зелле (зелье, снадобье) — 1) лекавыя расліны; 2) храп’ё (трава на корм жывёле).

Злівак (горшок) — гліняны гаршчок з ручкай і рыльцам.

Злыдні (лиходеи, злыдни) — нячысцікі, варожыя духі, якія насылаюць на чалавека бяду і нягоды.

Злоты (злоты) — лікава-грашовая і грашовая адзінкі ў ВКЛ і Польшчы, роўная 30 грошам.

Знахар, шаптун, варажбіт (знахарь) — той, хто лечыць людзей і жывёлу народнымі сродкамі (вадой, замовай і настоем траў), здымае нагаворы і суроцы.

Знахарства (знахорство) — народнае лекарства.

Зрэб’е (веретье, посконь) — гатунак кудзелі пасля часання яе, лепшы, чым радно.

Зэдаль, услон (скамейка) — невялікі пераносны ўслончык.

Зэдлік (скамеечка) — невялікі ўслончык.

Зюзя (Зюзя) — язычніцкі бог холаду і зімы.

Зябліва, зябло (зябь) — узараная ўвосень зямля пад яравыя.

Зямлянка (землянка) — жылое памяшканне ў зямлі са страхой.

Зямяне (земяне) — ваеннаслужылае насельніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім.

 


-І-


Іван Галавасек, Галаварэз (Иван Постный) — свята ўсячэння галавы Івана Хрысціцеля. Праваслаўныя адзначаюць 29 жніўня па ст.ст.

Ігліца — прыстасаванне для вязання сетак — невялікая лучына з проразямі на адным канцы.

Ігрышча (игрище) — святочная забава моладзі шлюбнага ўзросту з музыкай, танцамі і вячэрай (застоллем у складчыну). Папярэдняе размеркаванне пар для гульні і застолле адрознівала ігрышча ад вечарынкі. Звычайна праводзілася на Каляды і загадзя былі вядомыя яе ўдзельнікі. На ігрышчы была абрадавая гульня “Жаніцьба Цярэшкі”. Пра ігрышчы ў радзімічаў упершыню ўпамінаецца ў Іпаццеўскім летапісе.

Ігумен (игумен) — настаяцель мужчынскага праваслаўнага манастыра.

Ігумення (игуменья) — настаяцельніца жаночага праваслаўнага манастыра.

Ідал — матэрыяльны прадмет, які з’яўляецца аб’ектам рэлігійнага пакланення.

Ілля, Ілья (Илья) — старажытны прарок, апякун земляробства і абаронца ад нячыстай сілы. Ён увабраў у сябе рысы язычніцкага бога Перуна, у гонар якога ладзілася свята дажджоў і навальніц.

Імбрык, імбрычак (чайник) — пасудзіна з носікам і ручкай, у якой заварваюць гарбату або гатуюць ваду.

Імша (обедня) — каталіцкая або ўніяцкая  абедня.

Імшара (болото) — мохавае балота.

Імшанік (омшаник, зимовник) — уцепленае памяшканне для зімоўкі пчол.

Імшыць (мшить) — класці мох паміж бярвёнамі зруба дзеля ўцяплення памяшкання.

Імяніны (именины) — асабістае штогадовае свята каго-небудзь з хрысціян у той дзень, калі царква адзначае памяць аднайменнага святога.

Інвертар (инвентар) — вопіс феадальнага ўладання.

Інстрыгатар — дзяржаўны абвінаваўца ў судах ВКЛ (цяпер яго ролю выконвае пракурор).

Інтэрас (интерес) — занятак гандлем, дзелавая патрэба.

Інтэр’ер (интерьер) — унутраная прастора будынка, памяшкання.

Інтэр’нат (общежитие) — будынак для сумеснага пражывання.

Іржышча, ржышча, іржэўнік (стерня) — 1) астаткі сцяблоў ад зжатага збожжа на полі: 2) зжатае поле.

Іржэўніна, ржэўніна (стернина) — адна сцяблінка збажыны на зжатым полі.

Ірха (ирха) — вузкая палоска скуры або аўчыны, якой абшываюць край адзення або абутку.

Ірыс (ирис) — 1) гатунак каляровых нітак для вышывання і вязання; 2) гатунак цвёрдых цукерак у выглядзе плітачак.

Істопка, варыўня (кладовая, истопка) — памяшканне для захавання гародніны і іншых прадуктаў. Зімой чым-небудзь абагравалася.

Істужка, стужка (лента) — палоска каляровай тканіны, якая выкарыстоўваецца для ўпрыгожвання.

Іцвіна — драцяны цяж, які сцягвае галоўку саней з пярэднім капылом.

Ішак (ишак) — свойскі асёл.

 


-К-


Кабат, станік, кітлік, шнуроўка, каптан (душегрейка) — верхняе жаночае адзенне без рукаваў да пояса, якое апраналася на сукенку.

Каберац (коврик) — невялікі дыванчык, які падсцілаюць пад ногі маладым пры вянчанні ў царкве.

Каблук (каблук) — 1) драўляная рамка як аснова ў вязанай драўлянай баране; 2) ніжняя патоўшчаная частка падэшвы ботаў, чаравікаў.

Кабылы (свинки) — прыстасаванне для будоўлі корпуса варыўнай печы.

Каваль (кузнец) — майстар, які займаецца коўкай металу.

Кавеня (кочерга) — качарга з жалезным наканечнікам.

Каверзні (лапти) — святочныя лапці па сваім выглядзе падобныя на маскоўскія. Яны мелі прыгожы выгляд, глыбокі насок, высокі заднік, тоўстыя барты, двайную або трайную падэшву. (Молчанова, с. 177.)

Каганец (светильник, плошка) — пасудзіна з тлушчам і кнотам пасярэдзіне для асвятлення.

Кадыр (долблёнка) — ліпавая дуплянка для збожжа ў в. Гарадок Глускага раёна.

Кадаўб, кадоўб, кузуб, кадаімна (кадолбь) — пасудзіна, зробленая з дупла дрэва.

Кадаўбец — невялікі кадаўб.

Кадоўбчык — саламяная каробка малых памераў.

Кадрыль (кадрыля) — бытавы танец.

Кадушка (кадка) — невялікая кадзь (бандарная пасудзіна для захоўвання збожжа або  прадуктаў).

Казлы (ключи) — 1) перакрыжаванні з брусоў, якія ставіліся на верхнім вянку зруба гаспадарчых будынкаў, і ў якія клалі тонкае бервяно — старадаўні спосаб будоўлі стрэх; 2) апора драўляная для кладкі або невялікага мастка на рацэ.

Каланісты (колонисты) — група людзей, паселеных з іншай вобласці або краіны.

Каламажка (бричка, тележка) — лёгкая выязная павозка на рысорах.

Каламазь (коломазь) — калёсная мазь (мазь з дзёгцю, смалы і солі).

Калатоўка (мутовка) — нятоўстая палачка з сучкамі на адным канцы для размешвання цеста (Молчанова, с. 189).

Калатуха (кулеш) — густая страва, звараная з грэцкай, або гарохавай, або бабовай мукі. Перад варкай яе размешвалі мялам або калатоўкай. (Шейн П.В. Материалы… Т.3. С. 131. Молчанова, с. 194.)

Калаўрот (самопрялка) — 1) ручная прылада для прадзення нітак; 2) народная гульня.

Калёсы (телега) — конная чатырохколавая павозка.

Калода (колода) — 1) адрэзаны кавалак бярвяна; 2) вулей свойскіх пчолу калодзе, якую ставілі ў садзе або ў лесе.

Калодзеж, калодзезь, студня (колодец) — вузкая глыбокая яма, умацаваная з бакоў зрубам або бетоннымі трубамі, для здабывання вады з ваданосных пластоў зямлі.

Калоднік (колодник) — арыштант, закаваны ў калодкі.

Калыска, зыбка, люлька (колыбель) — невялікі дзіцячы ложак для немаўля, можа мець розную форму (ад палатна нацягнутага на абруч да карзіны і драўлянага маленькага ложка на ножках з дужкамі).

Калонія (колония) — вёска, у якой жывуць перасяленцы з іншай вобласці або краіны.

Калінкі, салодкая гарэлка (калинки) — абрад першай шлюбнай ночы на вяселлі.

Каліноўнік (кулага) — кулага з расцёртымі ягадамі каліны, “путра” з ягадамі каліны на Тураўшчыне. (Молчанова Л.А. Материальная культура белорусов. Мн., 1968. С. 194.)

Калдуны, пызы, ладонікі (клёцки) — клёцкі, начыненыя мясным або іншым фаршам.

Калдуны (клок) — зблытаныя скудлачаныя валасы.

Кадоўб, кадаўб, кузуб, кадаміна, ліпаўка (кадолбь) — ёмкасць, выдзяўбаная са ствала дрэва, для захоўвання збожжа.

Калышка — паясное адзенне дзяўчат.

Каляды (рождество Христово) — свята нараджэння Ісуса Хрыста.

Калядаванне (колядование) — звычай хадзіць па хатах і віншаваць гаспадароў са святам Каляды.

Калядніца (колядница) — калядная пара (ад Калядаў да Вадохрышча).

Камасацыя (камосация) — ліквідацыя цераспалосіцы звядзеннем сялянскіх зямель у адзін участак з наступным выхадам на хутары; састаўная частка аграрнай рэформы ў Заходняй Беларусі, якая праводзілася польскімі ўладамі паводле закону 1923 р.

Камізэлька (жилетка) — мужчынская безрукаўка.

Камінок (камелёк) — вольнае месца на краі прыпечка, якое можна было выкарыстаць каб нешта хуткаспячы або зварыць, увечары можна было тут асвяціць хату лучынай. Дым ад камінка ішоў у маленькі комін, які злучаўся з вялікім (у вёсках Бучацінскага сельсавета Капыльскага раёна).

Камора (клеть) — 1) клець; 2) (таможня) мытня ў ВКЛ; 3) кантора ў лясніцтве ў ХІХ ст.; 4) абрад першай шлюбнай ночы.

Каморнік — землямер.

Камунікацыі (ад лац. сommunicacion — сувязь) — шляхі зносін.

Камы, клёцкі (клёцки, картофельное пюре) — мучная страва з цеста круглай формы ў выглядзе яек.

Камяга — 1) выдзёўбанае карыта з доўгай калоды дрэва для вадапою свойскай жывёлы; 2) выдзяўбаны вузкі човен у выглядзе карыта.

Канавал (коновал) — народны лекар жывёлы без спецыяльнай адукацыі.

Канапа (диван, оттоманка) — шырокая лаўка з падлакотнікамі і спінкай.

Канцлер (канцлер) — начальнік канцылярыі вялікага князя ў ВКЛ.

Канун (канон) — абрадавая страва, якой пачыналі памінкі. Гэта разбаўленая мёдам вада (сыта), у якую крышылі прэсны корж, булку ці абаранкі.

Канькі (конёк) — разныя верхнія канцы закрылін, якія маюць выгляд караяных рагоў альбо птушыных галоў і т.д.

Канявая (коневая) — тонкае бярвяно, якое кладуць на слупы, якія стаяць на падоўжнай бэльцы (ляжыць на зрубе, на гарышчы) і служыць для замацавання крокваў.

Капа (покрывало) — льняная посцілка з перабіраным узорам (в Сямёнава Шылавіцкага с/с Ваўкавыскага раёна).

Капа (копа) — 1) мера ліку, роўная 60 адзінак; 2) невялікая сцірта сена.

Капаніца, капачка, капыл (мотыка) — прылада працы для ручной апрацоўкі зямлі.

Капец — 1) насып вакол межавага слупа (межевой знак); 2) даўні спосаб захавання на зіму бульбы і агародніны ў яме на пяску (бурт).

Капітула (капитул) — зямельнае ўладанне каталіцкага епіскапства.

Капліца (часовня) — невялікая цэркаўка без алтара.

Каплук — страва у паляшукоў. Ачышчаную бульбу вараць з цыбуляй, перцам, соляць, затым працэджваюць, а ў гэтую працэджаную гарачую масу кідаюць скарыначкі хлеба і ядуць.

Капота — мяшчанскае верхняя вопратка, пашытая з простага сукна, з адкладным каўняром, з укарочаным нізам.

Каптан (кафтан) — двухбортная верхняя адзежына з доўгімі поламі і падоўжанымі рукавамі.

Каптур, чапец (капор, чепец) — галаўны ўбор дзіцяці або замужняй жанчыны, які завязваецца па падбародкам і пакідае адкрытым толькі твар.

Каптур — 1) сплеценая з дубцоў і абмазаная глінай труба для адводу дыму; 2) верхняя частка печы ў выглядзе двух сценак, якія ўзвышаюцца над ляжанкай; 3) невялікі дах, навес конусападобнай формы, які звісае над чымнебудзь.

Капуста — звараная вадкая страва з кіслай капусты (елі з бульбай і хлебам).

Капуза (кучма) — высокая мужчынская аўчынная шапка цыліндрычнай або канічнае формы.

Капшук (кисет) — мяшочак для тытуню, махоркі, які сцягваецца шнурком.

Капшчына (капщина) — падатак, які спаганяўся за гатаванне піва, мёду і гандаль гарэлкай.

Капыл (колодка) — кавалак дрэва ў форме ступні, па якім робяць абутак.

Капытка — страва з дранай бульбы.

Капялюш (шляпа) — летні галаўны ўбор з палямі (з лямцу або сплецены з саломы).

Каралі (бусы, ожерелье) — упрыгожванне з каштоўных камянёў, якое надзяваецца на шыю.

Карабейнік (коробейник) — дробны гандляр, які насіў свой тавар па вёсках і прадаваў.

Каравай (каравай) — 1) вясельны абрадавы пірог; 2) абрад выпечкі каравю для вяселля.

Карагод, танок (хоровод) — ход па кругу з песнмі і танцамі.

Карнавал (карновал) — маскарад з танцамі і гульнямі.

Карніз (карниз) — гарызантальны выступ, які завяршае сцяну, дзверы.

Каробачка (коробейики) — бытавы танец сельскай моладзі на вечарынцы.

Каробка (коробка) — 1) кош для зімняй лоўлі ўюноў; 2) сявенька.

Картуз (картуз) — мужчынскі летні галаўны ўбор з аколышкам і цвёрдым казырком.

Карункі (кружево) — ажурныя вырабы з нітак.

Карчма (корчма, шинок) — заездны дом, харчэўня; хата, дзе падарожнік мог паесці і пераначаваць.

Карчмар (корчмарь) — гаспадар карчмы.

Карчага, вушкавенка — керамічны посуд вялікіх памераў (часам да 16 л).

Кары (дровни) — сані-лесавозы.

Карэц, кварта (кружка) — коўшык з ручкай.

Каса (касса) — месца, дзе захоўваюцца грошы.

Каса (коса) — 1) прылада для касьбы травы; 2) сплеценыя валасы на галаве жанчыны.

Касавіца (сенокос) — касьба сенажацей.

Касаўё, кассё, акоссе, касільна (косовище) — ручка касы.

Каснік (ленточка) — невялікі кавалак каляровай стужкі або тканіны.

Катанка (куртка) — куртка з валенага сукна. У Ашмянскім павеце катанку насілі толькі кабеты.

Катуля, котка (чурка) — кароткая драўляная чурка з выемкай па сярэдзіне, у якую клалі ручку пячных вілак.

Катух, яслі (закут, ясли) — адгароджаны закутак у хляве, куды кладуць сена і  трасянку.

Катрынка (шарманка) — механічны музычны інструмент, які мае выгляд скрынкі з ручкай.

Каўбаса, кілбаса (колбаса) — мясны выраб круглай прадаўгаватай формы, раней гэта была свіная кішка, напхнутая парэзаным і прыпраўленым мясам.

Каўня — тое, што і малатаўня (в. Волкаўшчына Новапагосцкага с/с Міёрскага раёна).

Кафля (кафля) — керамічны выраб для абліцоўкі сцен і печаў у выглядзе пліткі.

Кацуба (кочерга) — драўляная качарга для даставання вуглёў з печы (в. Лукава Маларыцкага раёна).

Качадык (шило) — гнутае шыла.

Качалка — 1) палка для раскачвання цеста або разгладжвання бялізны качаннем; 2) крэсла з выгнутымі палазамі, на якіх яно качаецца.

Качалкі (рубель с катком) — прыстасаванне драўніны для разглажвання і качання бялізны і лёгкага адзення.

Качар (селезень) — самец качкі.

Качарга (кочерга) — палка з загнутым жалезным наканечнікам на канцы для выграбання попелу з печы і даставання вуглёў.

Кашар — той, хто пляце кашы.

Кашара (кошара) — адгароджанае месца на выгане або ў лесе, дзе летам трымаюць жывёлу.

Кашуля (рубаха) — сарочка, рубашка.

Кашчэй (Кощей) — міфічны персанаж казак, стары, які валодае тайнай даўгавечнасці і незлічоным багаццем.

Кашэль, вярэнька (корзина) — вялікая кашолка, звычайна з лучыны.

Каюк (каюк) — рачны вёслава-ветразевы грузавы карабель.

Кварта (кварта) — 1) даўнейшая мера вадкіх і сыпучых рэчываў, роўная чацвёртай часцы гарнца (0,7 л.); 2) грашовая плата ў дзяржаўную казну арандатарам або дзяржаўцам рочнага даходу са скарбовага ўладання.

Кватэрка — 1) 1/4 кварты (0,176 л.); 2) памяньшальнае ад слова “кватэра”.

Квас (квас) — квашаны хлебны напітак, падрыхтваны на вадзе з хлеба, сухароў або жытняй мукі з соладам.

Кваска (бочка) — 1) вялікая бонда пад збожжа (в Будча Ганцавіцкага раёна); 2) дзяжа (квашня) у в. Хабавічы Дзівінскага с/с Кобрынскага раёна.

Кваша — посная квашаная страва на Тураўшчыне. Рыхтавалі ржаны солад, яго змешвалі з грэцкай мукой і варылі.

Квашаніна (холодец, студень) — страва, звараная з свінных ног, вушэй, затым астуджаная.

Кветнік (полисадник) — агародчык з кветкамі каля хаты.

Келіх (бокал) — маленькая шкляная чарка.

Келля (келья) — пакой, дзе жыве манах або манашка.

Кельня (кельма) — прылада муляра, тынкоўшчыка ў выглядзе трохкутнай лапаткі.

Керат — манеж.

Кірмаш, фэст (ярморка) — парафіяльнае свята каля царквы з невялікім рынкам.

Кісель (кисель) — кіслая страва, падрыхтаваная з аўсянай мукі.

Кіслае малако (простокваша) — сквашанае малако.

“Кішка” — нацёртая бульба і крупы з дабаўленнем тлушчу і солі запякаецца на патэльне ў тоўстай кішцы заколатай свіні. Была вядома ў Заходняй Беларусі.

Кладка (перекладина, кладка) — перакінутая адна або дзве дошкі ці брус з берага на бераг невялікай рэчкі для пераходу.

Клемры сталярскія — інструмент для сцягвання дошак дзвярэй (в. Дайнова Жылёўскага с/с Іўеўскага раёна).

Клець, свіран (клеть) — зрубнае памяшканне для захоўвання абмалочанага збожжа.

Кломля, комля, браднік, баўтуха (кломля, бредень) — прыстасаванне ў выглядзе даўгой сеткі для лоўлі рыбы.

Клуня (клуня) — 1) гумно ў Кобрынскім раёне і іншых вёсках Заходняга Палесся; 2) пуня.

Клумбня — прыстасаванне для лоўлі рыбы ў в. Глінка Столінскага раёна.

Ключнік (ключник) — слуга ў панскім маёнтку, у распараджэнні якога знаходзіліся прадукты харчавання і ключы ад месца іх захоўвання.

Клявец — малаток для кляпання касы.

Клямар (скоба, скрепа) — 1) драўляныя пласціны, якія ставяцца з двух бакоў сцяны і сцягваюцца жалезнымі прутамі для яе выраўноўвання і мацавання; 2) спражка на папрузе.

Клямка (скоба, щеколда) — прыстасаванне,  з дапамогай якога адчыняюць і зачыняюць дзверы.

Кляновік (кленовый сок) — напітак з кляновага соку.

Кляпцы, жалезы — пастка на звера.

Кляштар (монастырь) — каталіцкі манастыр.

Коварaт, вешніцы — вароты ў канцы вясковай вуліцы, якія закрывалі ўезд і выезд з яе (в. Міластаў Ігуменскага павета).

Коварат — доўгая жэрдка з грузам на тоўстым канцы, якая закладваееца ў развіліну калодзежнага жураўля (в. Садавічы Капыльскага раёна).

Козачка (самопрялка наклонная) — калаўротляжак (в. Куколкі Шылавіцкага с/с Ваўкавыскага раёна).

Комін (дымоход) — дымаход (цагляны, керамічны).

Конаўка, кварта (кружка) — бандарны кубак для піцця вады, аб’ёмам каля паўлітра.

Конік — паліца, у якой ніжнія часткі бакавін выпілоўваліся ў выглядзе коніка (Палессе).

Кораб (короб) — ёмістасць для прадуктаў, сплеценая з саломы або лазы.

Коўганка — ступка з ручкай і таўкачыкам, нагадвае коўшык з ручкай (в. Ісерна Слуцкага раёна).

Коўдра (одеяло) — 1) адзеяла з кудзелі; 2) посцілка.

Кош — 1) (корзина) кошык: 2) (кузов) сплецены з лазовых дубцоў кузаў для калёс.

Кошка (кошка) — шнур з чатырма перпендякулярнымі кручкамі для даставання ўтопленага ў студні вядра.

Кошык (кошёлка) — карзіна авальнай формы, сплеценая з дубцоў.

Кравец (портной) — рамеснік, які шые вопратку.

Крайка (пояс) — жаночы пояс (Палессе).

“Кракавяк” (“Краковяк”) — бальны танец, які бытаваў на вечарынах у мінулым стагоддзі. Узнік у XIV стагоддзі ў Кракаве.

Крама (лавка) — у мінулым беларуская назва лаўкі прамысловых тавараў.

Крамнік (лавочник) — гаспадар крамы.

Крамніца (лавочница) — гаспадыня крамы.

Красала, крэсіва (кресало) — металічнае прыстасаванне, якім высякалі іскры з крэменя, здабывалі агонь.

Краўчыха (портниха) — швачка, якая шые вопратку.

Кросны, ставы (ручной ткаческий станок) — ручны ткацкі стан.

Крохва (стропила) — тоўстая жэрдка для мацавання на ёй лат пры будоўлі страхі.

Кругі (мотушка) — вітушка для наматвання пражы з калаўрота (в. Студзёнікі Новадворскага с/с Свіслацкага раёна).

Крук (крюк) — драўляная палка з сукамі на канцы або з двухзубым наканечнікам, для скідвання гною з воза.

Крупнік, крупы, крупеня (крупяной суп) — вадкая страва з круп.

Круцілька — прыстасаванне для для наматвання вяровак (в. Марозавічы Лапацінскага с/с Пінскага раёна).

Крыга (бредень) — рыбалоўная прылада ў выглядзе двух рухомых палазоў з сеткамі, якой ловяць рыбу ў неглыбокіх вадаёмах.

Крылатка (полотенце) — невялікакі ручнічок затканы чырвонымі ніткамі, якім прыкрываюць дзіця і рукі нябожчыка.

Крынка (кувшин) — ганчарны посуд накшталт збанка без ручкі.

Крыннік, краннік — рамачны вулей.

Кубак, кухлік (кружка, чашка) — невялікая гліняная або фарфоравая пасудзіна з ручкай для піцця. Вісеў каля вядра.

Кубел (кадка с крышкой) — бандарны посуд у выглядзе цэбра з вечкам і запорам. У ім захоўваліся розныя тканыя рэчы, вопратка або сала і кілбасы (каўбасы).

Кубел — сплеценая з саломы або лазы круглая ёмкасць, якая звужаецца ўверсе і закрываецца, маюцца два вушкі, праз якія прапускаецца палка і замыкаецца замком. (Сахараў С.П. Народная творчасць ілукстэнскіх і латгальскіх беларусаў, с. 109.)

Кубельца, кублік, сальнік (кадочка) — маленькі кубел для захоўвання сала і мясных прадуктаў.

Кубельнік (извозчик, кучер) — фурман на вяселлі, які вёз да маладога кубел (у пазнейшы час куфар, скрыню).

Кудзялёнка (одеяло) — сшытая з дзвюх посцілак і кудзелі пакрывла на ложак.

Кужаль (холст) — самы найлепшы гатунак льнавалакна або тканіна з кужалю.

Кузка — пасудзіна, зробленая з бяросты для збору ягад (в. Струмень Кармянскага раёна).

Кузуб (кадолбь) — кадаўб.

Кузубка — сплеценая з саломы каробка паўкруглай формы з саламяным вечкам.

Кузня (кузница) — майстэрня каваля.

Кузьмінкі (кузьминки) — свята ў гонар Кузьмы і Дзям’яна, вядомае як свята кавалёў. Лічылася і дзявочым святам. Гэта быў час вяселляў. Летнія кузьмінкі адзначаліся 14 (1) ліпеня як пачатак лета і зімовя кузьмінкі — 14 (1) лістапада як пачатак зімы.

Кулёк, кусёк, пінжак (пинджак) — мужчынская верхняя вопратка прамога пакрою з сукна (Віцебшчына, Магілёўшчына).

Кулеш (кулеш) — рэдкая мучная каша з салам.

Куль (куль) — тоўсты сноп чыстай саломы.

Кульба, кавенька (клюка) — кульба палка з загнутым верхнім канцом для апоры пры хадзьбе.

Кулька — мужчынскі пінжак (Паазер’е).

Кумпяк (окорок) — бядровая частка тушы (звычайна свіней), пасоленая для захавання.

Кунтуш (кунтуш) — верхняя жаночая адзенне шляхцянак, пашытая з каляровага сукна. У плячах быў вузкі, а ўнізе расшыраўся ў выглядзе веера.
Купа (купа) — група дрэў або кустоў, якія густа растуць.

Купалле (Ивана Купало) — летні карнавал увечары і ноччу на пярэдадні Святога Яна (у праваслаўных з 6 на 7 ліпеня), прысвечаны ўшанаванню сонца і агню.

Куракі (пирожки) — піражкі з бульбяной кашы і мукі.

Куратнік (курятник) — месца, дзе знаходзяцца куры.

Курная хата (курная изба) — хата, у якой курная печ (яна не мае коміна).

Кур’ер (курьер) — пасланнік вялікага князя альбо магната, што перавозіў распараджэнні і лісты.

Курэнь, будан (шалаш) — часовае збудаванне з дошак і галля.

“Куст” — жанчына, прыбраная ў выглядзе куста на Сёмуху на Палессі.

Кут (угол) — 1) месца, дзе сыходзяцца дзве сцяны ў памяшканні; 2) далёкая глухая мясцовасць.

Кутас (бахрама, кисти) — пучок нітак, звязаных разам на адным канцы, які служыць для ўпрыгожвання чаго-небудзь.

Кухлік (кружка) — кварта на Віцебшчыне, гліняны кубак для піцця вады.

Куфар, скрыня (сундук) — вялікая скрыня з векам  і замком для захавання тканіны і адзежы.

Куфэрак (сундучок, ларчик, ларец) — невялікі куфар.

Куцця (кутья, сочельник) — 1) ячневая каша (з абтоўчанага ў ступе зерня) на абрадавую вячэру; 2) абрадавая вячэра на пярэдадні Калядаў, Новага року і Вадохрышча.

Кушнер, кушняр (скорняк) — майстар па вырабе аўчын.

 


-Л-


Лава (скамья) — 1) дошка каля сцяны ў хаце, на якой сядзелі; 2) назва звяна плыта або самога плыта ў басейне Заходняй Дзвіны.

Лага (лага) — 1) падкладзенае пад штонебудзь бервяно; 2) бэлька, на якую насцілаюць дошкі для падлогі.

Лада (Лада) — багіня кахання і прыгажосці, апякунка шлюбу і хатняга агню.

Лажэтнік, залажэтнік (полка) — полка для лыжак (Харузін, с. 205).

Лазавік (лозовый улей) — 1) міфічны персанаж, які жыве ў лазе; 2) вулей, плецены з суцэльных неакораных дубцоў лазы.

Лазавікі (лапти) — лазовыя лапці.

Лазанкі, ламанцы — даўняя мучная страва з мукі (накшталт пельменяў, але без мяса), якую звычайна елі поснай з цёртым макам на куццю.

Лазьбень — кораб з вечкам для збору мёду з вулляў і борцяў.

Лазьбіны — частаванне ў дзень асноўнага медазбору.

Лазіва — вяроўчатае прыстасаванне, каб лазіць на дрэва для выбірання мёду з калоды.

Лазня (баня) — будынак, у якім мыліся.

Лайдак, гультай (бездельник) — лянівы чалавек.

Ламаць поле — першае баранаванне ўзаранага поля папярок (Падняпроўе).

“Ланцуг” — традыцыйны народны танец, у якім мужчыны і жанчыны браліся за паднятыя ўгару рукі і станавіліся ў кола. Той, хто вадзіў, “расплятаў ланцуг”.

Лата — 1) (обрешетина) жэрдка, якую прыбіраюць да крокваў, каб рабіць страху; 2) заплата.

Латак (лоток, жёлоб) — карыта з адтулінай на адным канцы.

Латушка, латка, міска (миска) — невялікая гліняная пасудзіна з загнутымі краямі.

Лапацень — стальмашны інструмент, які выкарыстоўваецца для выразання адтуліны ў калодцы кола.

Лапата (лопата) — драўляная прылада з дапамогай якой саджалі цеста ў печ, перамешвалі збожжа на таку.

Лапці, пасталы (лапти) — плецены з лыка сялянскі абутак.

Лапун, сквароднік, сачня — печыва з квашанага цеста ў выглядзе тоўстага бліна.

Лапыр — драўляная талерка ў латгальскіх беларусаў. (Сахараў, с. 106.)

Ластавіца, цвікля, клінок (клинок) — рамбічная ўстаўка пад рукавы.

Латуха — світка з кветкамі (Маларыцкі раён, Заходняе Палессе).

Латшка (миска) — гліняны посуд (міска) для яды.

Латка — гліняная міска.

Лаўка (лавка) — невялікая крама.

Лаўнікі — 1) плытагоны ў басейне Заходняй Дзвіны і на Бярэзінскай воднай сістэме; 2) прысяжныя засядацелі, члены магістрата ў месте; 3) службовыя асобы ў вёсцы пасля валочнай рэформы.

Лаханка, лахання (горшок) — вялікі ганчарны гаршчок з ручкамі па баках.

Лашт — адзінка вымярэння масы ў сістэме мер ВКЛ. Яна раўнялася 120 пудоў збожжа.

“Лезгінка” — месцкі бытавы танец, вядомы з канца ХІХ ст.

Лейцы (вожжи) — вяроўчатыя або скураныя павады для кіравання канём.

Лемягі (брёвна фронтона) — бярвенні франтона, які звужаюцца даверху і з’яўляюцца прадаўжэннем сцяны.

Лесвіца, драбіна (лесница) — пераноснае прыстасаванне для пад’ёму і спуску.

Лесавік (лесовик) — міфічная істота, якая жыве ў лесе, гаспадар лесу.

Леснічоўка (дом лесника) — хата лясніка, якая ставілася на краі лесу.

“Лета”, “Раёк”, “Сноп” — старажытны карагод, які выконваеццпа ў час жніва, на дажынках.

Летнік, фартух (шерстяная юбка) — суконная спадніца ў Маларыцкім раёне.

Лёг, яма (погреб) — склеп у в. Ладараж Ласіцкага с/с Пінскага раёна.

Лёзны — 1) прыязны, ласкавы чалавек (Міёрскі раён); 2) у ВКЛ збяднелы месціч і абеззямеленя збеглы селянін.

Лёк, ляк (россол) — селядзечны расол, які елі з бульбай.

Лёля (Лёля) — 1) багіня вясны і дзявочага хараства; 2) прыгожая дзяўчына.

Ляльнік — прысвятак напярэдадні Юр’я (5 траўня па н.ст. у праваслаўных), у які дзяўчаты ладзілі ўрачыстасці ў гонар кахання і шлюбу. З песнямі яны вадзілі карагод вакол зазялянелай бярозкі. Прыгожую дзяўчыну называлі Ляля або Лёля.

Лібіла — прылада для лоўлі ракаў.

Ліпаўка, кадоўб — выдзяўбаная пасудзіна для мёду.

Ліпец — ліпавы мёд.

Ліра (лира) — музычны інструмент з нацягнутымі струнамі, які гучыць пры вярчэнні круга, які дакранаецца да іх.

Лірнік (лирник) — жабрак, які збірае сабе сродкі для існавання спевамі і ігрой на ліры.

Лісіцы — 1) падушкі або калодкі з загінамі на краях і прымяняліся на дроўнях; 2) два вертыкальныя брусы каля сцяны (адзін знадвору, а другі знутры), якія замацоўвалія разам жалезнымі або драўлянымі шурупамі і такім чынам замацоўваліся бярвёны ў сцяне, каб не каробіліся.

Лісічкі — заціскі для клёпак.

Літвіны, ліцвіны (литвины) — назва жыхароў ВКЛ, пазней у ХІХ ст. — жыхароў Віленскай і Гарадзенскай губерняў.

Ліхаманка, трасца — дэманалагічная постаць хваробы.

“Ліцьвіна” — бытавы танец вясковай моладзі ў Павіллі пасля Другой сусветнай вайны. Танец нагадвае падыспань, але некалькі адрозніваецца ад яго разваротам і асабліва музыкай.

Ліштва (наличники) — знадворнае афармленне планкамі аконных праёмаў.

Лодка (лодка) — невялікі вяслярны плавальны сродак, часцей зроблены з дошак.

Ложак (кровать) — від мэблі для спання. У народным побыце з’явіўся толькі ў ХІХ ст.

Локаць (локоть) — адзінка вымярэння даўжыні ў ВКЛ, раўнялася 64,96 см.

Локша, локшына (лопша) — самаробныя макароны.

Лоўчая яма — пастка для лоўлі дзікіх звяроў.

Лубка, лубянка — пасудзіна з лубу ў форме каробкі, сявенькі.

Лубянка — каробачка, зробленая з лубу, для захоўвання солі або дробных прадметаў. Яна мела ўстаўное дно і абавязкова вечка. (Малчанава, с. 223.)

Луб — ліпавая кара разам з валакністай унутранай часткай.

Лубок (лубок) — народная карцінка, выява з подпісам, від графікі.

Лукно (лукно) — 1) старадаўняя адзінка вымярэння мёду; 2) пасудзіна для захоўвання мёду.

Луста, скіба, скібка (ломоть) — тонкая палоска хлеба.

Лучнік, свяцец, светач,  дзед (светец, камелёк) — прысаванне для асвятлення лучынай памяшкання.

Лучок (лучок) — грабелькі, якія прымацоўваліся да касы пры касьбе яравых.

Лучына (лучина) — адшчэпленая палоска драўніны.

“Лучыніца” — традыцыйны танец з лучынкамі.

Лыжка (ложка) — прадмет сталовага прыбора, якім елі. Першыя лыжкі былі драўляныя.

Лыка (лыко) — 1) ліпавая або лазовая кара; 2) даўняя адзінка вымярэння даўжыні, роўная каля 49 см.

Лысая гара — гара, пакрытая пяском, без раслін. Па павер’і, на ёй адбываецца галоўны шабаш ведзьмаў у самую бурную ноч (рабінавая або вераб’іная), якая бывае паміж Іллёй і Аспажой (Успенне).

“Лысы” — вясковы бытавы танец.

Лычачкі — вяроўкі з лыка.

Любча, любенне, любяцца — абрад звядзення маладых і іх згода на шлюб (вядомы ў Ганцавіцкім раёне, в. Хатынічы).

Люлька — 1) выраб (піпка), у які насыпаюць тытунь для палення; 2) калыска.

“Люстра”, “Люстэрка” — традыцыйны танец на Панямонні.

Люстрацыя (люстрация) — перыядычны вопіс чыноўнікамі дзяржаўнай маёмасці з мэтай вызначэння яе прыбытку.

Люстра, люстэрка (зеркало) — 1) адшліфаваная паверхня, якая дае адбіткі; падвясны асвятляльны прыбор.

“Лявоніха” — традыцыйны народны танец.

Ляжэйка, біла — перакрыццё, што складае аснову кузава калёсаў.

Ляда, навіна — дзялянка высечанага лесу, што рыхтуецца пад палянку.

Ляднік (ледник) — частка склепа, дзе ляжыць лёд.

Лямец (войлок) — тоўсты шчыльны матэрыял, звалены з воўны.

Лямешка, зацірка — радкаватая страва з мукі на Палессі.

Лямеш (лемех, сошник) — частка плуга, якая падразае пласт зямлі знізу.

Лямус (ад ням. Lemhaus, клеть) — двухпавярховы свіран, у якім на другім паверсе былі жылыя пакоі. Бытавалі ў Заходняй Беларусі, пераважна ў панскіх сялібах.

Ляндар (шинкарь) — уладальнік, гаспадар карчмы.

“Лянок” — старадаўні карагод з песняй пра лянок.

Ляпаўка — верхняя частка свіной галавы, а ніжняя — санкі.

Ляска (посох) — прыгожая палка з ручкай для апірання пры хадзьбе (Вілейскі раён).

Ляснік (лесник) — даглядчык, ахоўнік лесу.

Ляснічы (лесничий) — загадчык лясніцтва, спецыяліст па лясной гаспадарцы.

Лясун, лесавік (лесовик) — міфалагічны персанаж, уладар лесу.

Ляток (леток) — 1) адтуліна у вуллі для вылету пчол; 2) адтуліна ў шпакоўні.

 


-М-


Магазін (магазин) — грамадскі свіран у дарэвалюцыйны час, дзе захоўваўся страхавы запас збожжа, сабранага з жыхароў вёскі на выпадак стыхійных бедаў і розных няшчасцяў.

Магерка (колпак) — валеная з воўны ці пашытая з сукна мужчынская шапка.

Мажары, рэдагі, тарантас, кары — калёсы з высокімі бакавымі драбінамі для перавозкі сена, саломы і снапоў.

Май (май) — 1) месяц травень; 2) кляновыя і бярозавыя галінкі ў хаце на Сёмуху.

Майдан — зямельная яма для выкурвання смалы.

Майткі — штаны.

Маёнтак (имение) — гаспадарка памешчыка (панскі двор) разам з зямельнымі ўгоддзямі.

Макавішча — месца, дзе рос мак.

Макаўка — 1) плод маку; 2) купал царквы; 3) аснова хваста ў каня.

Макацёр, макатра (макотра) — ганчарная пасудзіна, у якой рассціралі мак, каноплі, льняное семя.

Макотка (вышитый коврик) — вышыты кілімок (в. Малыя Вераб’ёвічы Асташынскага с/с Наваградскага раёна).

Макуха (жмых) — пабочны прадукт алейнай вытворчасці, які ішоў на корм жывёле.

Макавей (Спас) — Першы, Мядовы Спас, які адзнчаецца праваслаўнымі 14 (1) жніўня.

Макей — імя або прозвішча.

Маладая (невеста) — нявеста.

Малады (жених) — жаніх.

Малатаўня, ток (пол в гумне, на котором молотят) — гліняная падлога ў гумне, на якой цапамі малоцяць збожжавыя і бабовыя культуры.

Малатарня (молотилка) — механічная машына для малацьбы збожжавых і бабовых.

Малацьбіт (молотильщик) — той, хто малоціць у гумне.

“Малаточкі” — традыцыйны танец, у якім танцоры па парах рухаюцца па коле.

“Малацілачка” — традыцыйны танец, хуткага тэмпу, рытмічныя рухі танцораў імітуюць вымалочванне збожжа з каласоў.

Малачарня (молочная) — 1) прыёмны пункт малака, 2) месца, дзе на сепаратары з малака атрымліваюць смятану і адгон.

Малітвеннік — кніга, у якой сабраныя малітвы.

Маляваныя дываны — гэта маляваныя на тканіне або паперы вырабы, якія прызначаныя для ўпрыгожвання інтэр’еру народнага жылля.

Маляр (маляр) — рабочы, які беліць і фарбуе.

Мандаліна (магдалина) — струнны шчыпковы музычны інструмент.

Манеж (манеж) — 1) паветка для коннага прываду, якім малацілі малатарняй; 2) памяшканне для навучання верхавой яздзе.

Манжэта, манжэтка (манжета, обшлаг) — прышыты абшлаг рукава ў сарочцы.

Мансарда (мансарда) — жылое памяшканне на гарышчы хаты.

Мара (призрак, кошмар) — вобраз у старадаўніх павер’ях, невялікая чалавекападобная істота, скура якой пакрыта поўсцю або пер’ем.

Маргавое — плата сялян феадалам ВКЛ у XVI—XVIII стст. за карыстанне агародамі (вымяралася моргамі).

Маровая панна — па павер’ях, жанчына ў чорнай хустцы, якая прыносіць эпідэмію, мор.

Мароз (Мороз) — міфічная істота, якая ўвасабляла зімовы холад.

Марынатка, марынарка — світка (Вілейскі раён).

Марэна — увасабленне смерці. Раней на Радаўніцу прыбіралі, як бабу, куль саломы, які тапілі ў калюжыне за вёскай.

Марш (марш) — імправізацыйны танец, рухі якога нагадваюць маршыроўку салдат. Яго танцавалі ў канцы вечарынкі, а таксама некалькі разоў на вяселлі: на пачатку, у час провадаў маладых да шлюбу, пры сустрэчы маладых, калі абдорвалі маладых, калі маладую адпраўлялі да маладога, калі прыданкі на лаве ламаюць лаву.

Маршчэнне (морщение) — адзін са спосабаў аздаблення традыцыйнага адзення; збіранне тканіны ў дробныя складачкі-зборкі.

Масленіца, запусты, сырніца (масленица) — народнае свята провадаў зімы.

Маставое — плата за праезд цераз мост або грэблю ў ВКЛ.

Мастаўнічы — павятовая пасада ўрадоўца, які сачыў за станам мастоў і перапраў у сваім павеце ВКЛ.

Мата (циновка) — пляцёнка з саломы для закрывання акон або дзвярэй зімой знадворку для ўцяплення.

Матавіла (мотовило) — прылада для пераматвання пражы.

Матачнік, рашотка (маточник) — крацістая драўляная пушачка з ручкай для часовага ўтрымання і пераноскі пчалінай маткі з адной борці ў другую.

“Матлет”, “Матлот” — месцкі бытавы парна-масавы танец.

Матуз (бечёвка) — скручаная вузкая палоска тканіны, шнурок для завязкі.

Матушка (трубка) — маток лыка.

Матушка (попадья, матушка) — жонка святара, папа.

Матыка, капаніца, грасоўка (мотыга, тяпка) — ручная прылада для апрацоўкі глебы ў гародзе, для акучвання бульбы.

Матылёк, матыль — традыцыйная рыбалоўная снасць тыпу дарожкі.

Маслёнка (пахта) — адходы пры вырабе масла.

Мач — драўляная двухзубая прылада для накапвання гною ў хлеве.

Мачала (мочало) — валакністая частка лубу.

Мачанка (мачанка) — 1) верашчака; 2) страва, якая рыхтуецца з тварагу, смятаны і малака (Вілейскі раён).

Мачаха (мачеха) — няродная маці дзецям мужа.

Маштарня — памяшканне для жытла конюхаў у XVI—XIX стст. у панскіх сядзібах або невялікая майстэрня па папраўцы экіпажаў і калёсаў.

Мегера (мегера) — злая, сварлівая жанчына (ад імя грэцкай багіні кроўнай помсты).

Медавар (медовар) — той, хто займаецца мёдаварэннем.

Медаварня (медоварня) — памяшканне, дзе вараць мёд.

Медавуха (медовуха) — традыцыйны мядовы напітак.

Медагонка, пушніца, цэнтрабежка (медогонка) — машынка для выціскання мёду з сотаў.

Медарэз — пчалярскі нож для падразання сотаў, вырэзвання матачнікаў, ускрыцця забруса (васковая пячатка спелага мёду).

Медніцтва — выраб гаспадарчых і мастацкіх рэчаў з медзі.

Медзякі (медяки) — медныя грошы (манеты).

Межавік, каморнік (межевщик) — землямер, геадэзіст.

Межань (межень) — доўгае сезоннае стаянне самага нізкага ўзроўню вады ў рацэ.

Мезанін (мезонин) — надбудова над сярэдзінай дома.

Мера — адзінка вымярэння масы ў сістэме мер Вялікага Княства Літоўскага, якая адпавядала аднаму пуду.

Мерка (мерка) — бандарная ёмкасць, якая выкарыстоўвалася як мера сыпучых рэчываў, была роўная 16 гарнцам.

Мернік, мернічы, мерчы, геаметр — службовая асоба ў ВКЛ у XVI—XVIII стст., якая займалася вызначэннем межаў і вымярэннем участкаў.

“Месячык” — бытавы танец.

Меша — нячысты дух, які ўяўляўся калматай чорнай жывёлінай невялікага росту.

Мешань — 1) сумесь,  мешаніна; 2) паўторнае ворыва.

Мігдалік (мигдалик) — крыж або выява святога, або зорачка, якія ўстаўлены ў металічны круглы абадок пад шкло. Яго насілі на шыі дзяўчаты і маладыя жанчыны ў Слонімскім і Кобрынскім паветах (Шэйн, т. 3, с. 368; Малчанава, с 163).

“Мікіта” — традыцыйны старадаўні танец з палкай пад прыпеўку.

Мікола (праздник Николая Чудотворца) — хрысціянскае свята ў гонар Мікалая Цудатворцы. Адзначаецца праваслаўнымі два разы на рок: вясновы — 22 траўня і зімовы — 19 снежня (па новым стылю).

Мілта, талакно (толокно) — густая страва з аўсянай мукі.

Міля руская — адлегласць, роўная 7467 м.

Міска (миска) — ганчарная або такарная пасудзіна, звычайна круглая і глыбокая для ежы.

Мітра (митра) — пазалочанаы і аздоблены рэлігійнымі эмблемамі галаўны ўбор прадстаўнікоў вышэйшага духавенстава ў праваслаўнай і каталіцкай царкве, які надзяваецца ў час набажэнства.

“Мітусь” — традыцыйны ўмерана хуткі танец, які можа выконвацца любой колькасцю пар.

Млын (мельница) — механічны станок для памолу збожжа, які прыводзіцца у рух вадой або ветрам.

Млынар (мельник) — той, хто працуе на млыне.

Могілкі, пагосты (кладбище) — месца пахавання нябожчыкаў.

Мокаш — багіня шлюбу і эротыкі, вады і ўрадлівасці. У XIV ст. нашы продкі прыносілі ёй у чацвер ахвяру — кідалі ў калодзеж кудзелю або пражу. Яе днём  была пятніца, а ў Перуна — чацвер. Пазней хрысціяне Мокаш замянілі на Параскеву Пятніцу.

Моль, россып (моль) — 1) спосаб сплаву па рацэ асобных бярвенняў, не звязаных у плыты. 2) шкодныя насякомыя.

Морква — вадкая страва звараная з морквы.

Морг — старая мера зямлі, роўная 0,71 га.

Мост (пол) — 1) падлога ў свірне; 2) збудаванне на рацэ, рэчцы або канале для пераходу і пераезду.

Мотальскія ручнікі — традыцыйныя тканыя ручнікі, якія вырабляюць у вёсцы Моталь Іванаўскага (Янаўскага) раёна.

Музыка — народны скрыпач на Віцебшчыне.

Мурлаціна — тоўстая дошка, якую кладуць на бэлькі хаты знадворку і да якой прыбіваюць кроквы драўлянымі штырамі.

Мурня — прастакутнае ў плане памяшканне з плеценымі і абмазанымі сценамі і саламянай страхой для зімоўкі пчол.

Мутнік — традыцыйная рыбалоўная снасць тыпу невада для лоўлі рыбы на вялікіх глыбінях.

Мыйня (автомойка) — месца і памяшканне, дзе мыюць аўтамашыны (м. Менск).

Мыліца (костыль) — пратэз, прыстасаванне для хадзьбы калекі.

Мысюры (бусы) — пацеркі (в. Моталь Іванаўскага раёна).

Мыцельнік, бабін кут (судомойня) — месца ў супрацілеглым кутку ад печы, дзе вісела альбо стаяла вядро з вадой (в. Жабчава Капыльскага раёна).

Мэбля (мебель) — унутранае абсталяванне памяшкання. Для традыцыйнай хаты — гэта стол, услон (зэдаль), лавы, паліца, палаткі, пол, стул, кубел, куфар, скрыня, гратаўка, ложак, калыска, пазней — шафа, канапа, шабан, крэсла.

Мэндлік, бабка (бабка) — 9 снапоў жыта, пастаўленых ў купу, а дзесятым накрытыя (камлём уверх).

“Мядзведзь” — традыцыйны танец-гульня, які імітуе ўстаўшага дыбкі мядзведзя. Быў пашыраны ў калядным абрадзе. На Палессі захаваўся да нашага часу.

Мядніца — мера сыпучых рэчываў і вадкасцей, роўная 12 гарнцам (33,84 л).

Мядніца (медница) — медная або гліняная пасудзіна накшталт міскі ёмкасцю 8-12 літраў для ўмывання і мыцця посуду.

Мяжа (межа) — вузкая паласа зямлі, зарослая травой паміж участкамі зямлі.

Мяздра (мездра) — слой падскурнай клятчаткі жывёл, ніжняя мясістая паверхня скуры.

Мязга (мезга) — 1) мяккая частка дрэва паміж карой і драўнінай; 2) маса, якая ўтвараецца пасля таўчэння або расцірання чаго-небудзь.

Мяла (пест) — прылада для мяцця сырамятнай скуры.

Мяльніца, мялка, церніца (мялка) — прылада для мяцця ільняной і канаплянай трасты.

Мянташка (наждачная лопатка) — прылада для вастрэння касы. Рабілі яе з цвёрдай драўніны ў выглядзе маленькай лапатачкі з насечкамі на шырокім канцы. Паверхню з насечкамі намазвалі смалою або змочвалі вадою і потым пасыпалі пяском.

Мярэжа, мярэжка — традыцыйная рыбалоўная снасць. Складваецца з двух нацягнутых на абруч кулёў, злучаных з аднаго боку сеткай, што перагароджвала шлях рыбе і накіроўвала яе ў горлы.

Мярэжка (мерёжа) — ажурная вышыўка.

Мясаед (мясоед) — час ад Калядаў да Запустаў (ад 37 да 73 дзён).

Мястэчка (местечко) — паселішча, якое адрозніваецца ад места аграрнымі рысамі, ад вёскі — большай колькасцю насельніцтва і гандлем.

Мятлік — адзенне для немаўляці, прастакутны кавалак мяккага льнянога палатна (або адрэз матчынай кашулі) з круглай дзіркай пасярэдзіне для галавы.

“Мяцеліца” — традыцыйны танец. Бытаваў на Заходнім Палессі.

“Мяцёлачка” — традыцыйны танец, які вядомы ў Івацэвіцкім, Ганцавіцкім і Іванаўскім раёнах.

 


-Н-


“На лодцы” — дзіцячая гульня з шапкамі на лаўцы.

“На рэчаньку” — месцкі бытавы танец, які скакалі на вясковых вечарынках у пасляваенны час. “Нарэчанька” — бытавы танец, шырока вядомы ў пасляваенны час у Павіллі.

“На росу” — старажытны карагод, які выконваўся на Юр’е каля засеянага аўсом поля.

На сяло (на посиделки) — знаходжанне з тутэйшымі на вёсцы. (Пайшоў на сяло, каб пагаварыць, даведацца пра навіны.)

Набадры, набедрыкі (шоры, шлея) — рамяні, прымацаваныя да хамута і накладваліся на спіну каню.

Набіліцы, набелкі, набёрдкі (набилки) — састаўная частка ткацкага стану (кроснаў), прыстасаванне, якое разам з бёрдамі служыла для прыбівання ўтку.

Набойка, набіванка (набойка) — спосаб аздаблення тканіны ўзорам з дапамогай дошкі-клішэ з рэльефным малюнкам.

Наваселле, улазіны, уваходзіны (новоселье) — урачыстасць у гонар засялення новай хаты.

Наважыць (наметить работу) — захацець нешта зрабіць (в. Камарышкі Вілейскага раёна).

Навес (навес) — страха на слупах або іншых апорах для абароны ад дажджу.

Навой (навой) — задні вал ткацкага станка.

Нагавіцы, порткі (мужские шерстяные брюки) — суконныя мужчынскія  штаны.

Нагель (нагель) — драўляны круглы стрыжань для замацавання драўляных канструкцый.

Нагруднік (безрукавка) — мужчынская безрукаўка, сшытая з аўчыны і сукна (Віцебшчына).

Надкоснік — вясельны чын з боку маладой, дзяцюк з яе радні, звычайна яе брат.

“Нажніцы” — традыцыйны танец.

Нажутка (кофточка) —  блюзка (Вілейскі раён).

Наезд (нападение) — напад на маёнтак.

Найміты (наёмники) — людзі, асноўным заняткам якіх была праца па найму.

Накотка — трубка палатна.

Наколка (сколка) — галаўная павязка, у якой злучаны каптур і хустка. (Молчанава, с. 170. 171.)

Накроп — валасяное крапіла для апырскавання вадою пчол пры лоўлі раёў.

Наліснікі (блины) — тонкія бліны.

Намітка, намётка (повойник) — галаўны ўбор замужняй жанчыны, які нагадвае доўгі ручнік з тонкага кужэльнага палатна.

Намёты — тонкае кужэльнае палатно.

Намеснік (державца) — тое, што і дзяржаўца.

Напітак (напиток) — спецыяльна прыгатаваная для піцця вадкасць.

Нарог (лемех, сошник) — рабочая жалезная частка плуга.

Народнае вучылішча (народное училище) — пачатковая школа, якая адкрывалася і ўтрымлівалася Міністэрствам асветы Расейскай імперыі.

Народная медыцына — народныя спосабы лячэння людзей.

Народная музыка, музычны фальклор — песенная і інструментальная творчасць народа.

Народны каляндар, аграрны каляндар (народный календарь) — каляндар, які заснаваны на народных святах, якія прывязаны да сельскагаспадарчага рока.

Нарты (нарты) — прыстасаванне ў форме шырокіх лыж або пляцёнак, якія прывязваліся да ног для пераходу цераз балота або для хадзьбы па снезе.

Насатка — драўляны посуд з носам для мёду, мядовага піва, медавухі і квасу.

Насілка — лёгкая жэрдачка перад печчу, на якой сушылі анучы (в. Садавічы Капыльскага раёна).

Насілкі (носилки) — прыстасаванне ў выглядзе дзвюх жэрдак з насланымі на іх дошкамі для пераносу гною, каменняў і іншага.

Насілы (носилки) — прыстасаванне ў выглядзе дзвюх невялікіх жардзін асобных або збітых дошкамі, для пераносу коп сена.

Насценнікі, бурлаціны, пясочніцы — падоўжныя бярвенні на гарышчы для дадатковага мацавання крокваў (Пастаўскі раён).

Насоў — верхняе расхіннае адзенне з белага сукна.

Насоўка, насатка (платок носовой) — невялікая хустачка для выцірання носа.

Настаўка, невад, нерат (невод) — рыбалоўная прылада.

Настольнік (скатерть) — абрус, якім засцілаюць стол.

Наўскі чацвер — чацвер пасля Сёмухі, дзень памінання продкаў.

Начоўкі, ночвы (корыто) — выдзяўбаная цяслом з дрэва пасудзіна для мыцця бялізны.

Начлег (ночлег) — месца, дзе начуюць.

На начлезе — пасуць ноччу коней. Такая практыка існавала на вёсцы да калектывізацыі.

Нацягіч (натягуш) — прыстасаванне для нацягвання абручоў на кадку альбо бонду.

Неглюбскія ручнікі — традыцыйныя тканыя ручнікі, якія вырабляюць ткачыхі вёскі  Неглюбка і навакольных вёсак Веткаўскага раёна.

Нерат (мерёжа, вёрша) — стаўная пастка ў выглядзе сеткавай камеры, нацягнутай на драўляны каркас для лоўлі рыбы.

Неф (неф) — падоўжаная ўнутраная прастора будынка, адгароджаная або знешнімі сценамі або аркадамі і слупамі.

Німб (лац. воблака, хмара) — умоўнае абазначэння ззяння вакол галавы багоў і святых.

Ніт, нічальніцы (ремизки) — 1) злучэнне ніцяных петляў у ткацкім станку для падымання нітак асновы; 2) спосаб ткання, ад якога залежыць від перапляцення ніцей у тканіне.

Новы рок (Новый год) — 1) першы дзень новага рока; 2) свята ў гонар пачатку новага рока.

“Ночка” — месцкі бытавы танец, які ў мінулым стагоддзі бытаваў і на вёсцы.

Нужнік, прыбіральня (уборная, туалет) — памяшканне для адпраўлення натуральных патрэб, мыцця і падобнага.

Нябога (племенница) — дачка брата або сястры, пляменніца.

Нявестка (невестка) — жонка сына ў адносінах да яго бацькоў.

Нябож, пляменнік (племенник) — сын брата або сястры.

Нясвіжскія паясы — вырабы ручнога шаўковага ткацтва ў XVIII ст.

Нячысцікі (нечисть) — па павер’і, уся нячыстая сіла — чэрці, злыдні, чараўнікі і г.д.

 


-О-


Озніца — сушня для соладу.

“Ойра” — месцкі бытавы танец.

Ойча (отец) — старадаўні зварот да бацькі ў клічнай форме.

Ордэн (орден) — 1) знак узнагароды розных ступеняў; 2) манаскае або рыцарскае таварыства каталікай царквы з пэўным статутам.

Оспы — вострыя дубовыя і металічныя ўтыры, што забівалі каля бортнага дрэва, каб перашкодзіць мядзведзю дабрацца да пчол.

 


-П-


Паазер’е — этнаграфічны рэгіён Беларусі, размешчаны пераважна ў межах Віцебскай вобласці. (На пачатку 1980-х рокаў этнограф В.С. Цітоў на аснове матэрыяльнай культуры беларускага народа падзяліў Беларусь на 6 этнаграфічных рэгіёнаў: Цэнтральная Беларусь, Заходняе Палессе, Усходняе Палессе, Паазер’е, Падняпроўе і Панямонне.)


Павара, палонік (поварёшка) — драўляная вялікая лыжка для налівання вадкай стравы з гаршка ў міску (вёска Ралічы Іжанскага с/с Вілейскага раёна).

Павет (уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая існавала ў Беларусі да 1930 р., падзялялася на воласці і ўваходзіла ў склад губерні.

Павець, падпаветка, паветка (поветь, навес) — прыбудова для гаспадарчых прылад і дроў.

Павілле — тэрыторыя басейна ракі Вілія (Вялля). Пераходная этнаграфічная зона з рысамі культуры Панямоння і Паазер’я. Тэрмін навязаны журналістамі рэдакцыі “Рэгіянальнай газеты” (м. Маладэчна).

Пагонны двор (погонный двор) — двор, у якім усе будынкі стаяць у адным або ў двух радах. Былі аднарадныя і двухрадныя пагонныя двары.

Пагост (погост) — 1) невялікая вёска з праваслаўнай царквой і могілкамі. Назва вядомая ў даўнія часы на Палессі; 2) у часы сярэднявечча паселішча, дзе збіралі даніну для князя; 3) могілкі.

Падаконнік (подоконник) — дошка або каменная пліта, устаўленая ці ўмараваная гарызантальна ў аконны праём знізу.

Падаплёка (подкладка) — падкладка, якая прышываецца ў мужчынскай кашулі для ўцяплення і даходзіць  да паловы грудзей і спіны.

Падарожная (подорожная) — дакумент, які выдаваўся ўладай падарожніку на дазвол ездзіць па паштовых дарогах.

Падваліна (подруба) — 1) ніжні вянок зруба; 2) брус, на які насцілалі дошкі для падлогі.

Падводная павіннасць (подводная обязанность) — абавязак даваць коней і фурманоў.

Падворышча, панадворак (двор) — двор каля хаты, частка сядзібы.

Падвячорак (полдник) — дадатковы палудзень пад вечар.

Паддзёўка, каптанік (куртка) — верхняя вопратка мужчынаў на ўсходзе Беларусі. Даўжыня яе быда да каленяў або і ніжэй (Малчанава, с. 157).

Падзежнік (скатерть для квашни) — абрус або кавалак палатна, якім накрываюць дзяжу.

Падзор (подзор) — вышытая палоска на чым-небудзь, напрыклад да посцілкі.

Падклет — ніжні паверх свірана (клеці).

Падняпроўе — энаграфічны рэгіён, размешчаны каля Дняпра, аснову якога складае Магілёўская вобласць.

Падол (подол) — 1) ніз кашулі; 2) месца на рэчцы, дзе мыюць бялізну.

Падруба (нижний венец сруба) — ніжні вянок зруба, звычайна дубовы.

Падпаветка, вазоўня (навес) — паветка, павець (в. Касічы Вілейскага раёна).

Падпечак (подпечек) — невялікая прастора пад зрубам печы, дзе зімой трымалі курэй.

Падпінка, падпруга (чересседельник) — скураны пояс, які прапускаецца праз кальцо падсядзёлка, а яго канцы прывязваюцца да аглобляў.

Падсені, падчэні (галерейки) — адкрытая галярэя ў драўляным будынку.

Падсочка (подсочка) — 1) падрэзка кары хваёвых дрэў для здабывання жывіцы; 2) падрэзка кары бярозы або клёну для здабывання харчовага соку і вырабу напояў — бярозавіку або кляновіку.

Падстрэшак, падстрэшша (подстреха) — прамежак ад ніжняга краю страхі да сцяны.

Падстрэшнікі — дошкі прыбітыя да франтона пад страхой.

Падсядзёлак (седёлка) — частка вупражы. Уяўляе сабой шырокі скураны пас на лямцавай падкладцы, які замацоўваюць на спіне каня.

Падушка, баба, крэсла, узгалоўе (подушка, кресла) — асноўная часка задняга і пярэдняга перадкоў калёсаў.

Падушка (подушка) — набітая пер’ем навалачка, якую кладуць пад галаву.

Падушны падатак (налог на мужчин) — падатак з мужчын (апрача дваран, духавенства).

Падчарка, падчарыца (падчерица) — няродная дачка для бацькоў.

Падымнае (налог на каждую избу) — падатак з кожнай хаты (з “дыма”).

“Падыспант” (“Подеспань”) — парны бальны танец памерам 3/4 такту ўмерана хуткага тэмпу, які з’явіўся ў Масковіі на пачатку ХХ ст.

Паз (паз) — выемка ў дошцы або бруску, у якую ўстаўляецца шып іншай дэталі.

Пазуха (пазуха) — глыбокі разрэз у кашулі спераду.

Пакот, гара (чердак) — гарышча ў в. Глінка Столінскага раёна.

Пакроў, Пакровы (Покров) — асенняе свята ў гонар Божай Маці, якое ў праваслаўных адзначаецца 14 (1) кастрычніка.

Пакулле, радно, атрэп’е (пакля) — кудзеля самага горшага гатунку.

Паланкі, апалушкі (корытце) — маленькія начовачкі, з дапамогай якіх ачышчаюць тоўчаныя крупы ад пасеяў. Пасеі — адходы ад тоўчаных у ступе круп.

Паланне — ачышчэнне круп ад пасеяў.

Палатка, памост — рама на дрэве, якая ахоўвае калоду з мёдам ад мядзведзяў (Севергін, с. 140).

Палаткі, палаці (нары) — насціл з дошак пад столлю (ад печы да першай бэлькі), на якім спалі.

Палатнянік (юбка из полотна) — кужэльна-баваўняная спадніца з перабраным узорам унізе.

Палетак — частка поля. Звычайна зямля ўсёй вёскі дзялілася на 3 палі: азімае, яравое і папар.

Паліва (глазурь) — пакрыццё ганчарных вырабаў.

Палісаднік, кветнік, агародчык (цветник, палисадник) — адгароджаная частка падворку каля пярэдняй сцяны хат, засеяная кветкамі або засаджаная квітнеючымі дрэвамі і кустамі.

Паліца (полочка) — 1) гарызантальна прымацаваная да сцяны ці прыбітая пад бэлькамі дошка для посуду і іншага хатняга начыння; 2) застрэшак у шатровых дахах вежаў цэрквы, каб не замакалі сцены.

Паловы хлеб — гэта хлеб, спечаны з непрасеянай жытняй мукі, якая змолатая з неправеянага жыта. Шырока ўжываўся ў побыце сялян Дрысенскага павета Віцебскай губерні.

Пальчатка — рукавіца (вязаныя або пашытыя са скуры) з аддзяленнямі для кожнага палдьца.

Паля, штандар (свая) — калодка, якая ставілася пад ніжні вянок зруба. На Паазер’і, Панямонні замест паляў клалі валуны.

Палявік — дух палёў і лугоў у міфалогіі ўсходніх славян.

Паляндвіца — мяса вышэйшага гатунку з свіной тушы (каля хрыбта).

Памінкі (поминки) — ушанаванне памяці памерлых за жалобным сталом.

Памостніца, памост, тын (пол) — падлога з дошак (в. Майсееўка Пратасаўскага с/с Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці).

Пан (господин) — уладальнік маёнтка, тое, што памешчык.

Пані (барыня, помещица) — гаспадыня маёнтка.

Паненскі вечар (девичник) — зборная субота ў Гарадзенскай вобласці.

Панёва (юбка из кусков полотна) — жаночая спадніца з полак, якую насілі ў Падняпроўі.

Панцак, гушча, груца (ячменная крупа) — 1) каша з круглых ячных круп; 2) суп з такіх круп.

Панчохі (чулкі) — вязаны выраб для надзявання на ногі да кален.

Панчошніца — майстрыха па вырабу панчох.

Панямонне-этнаграфічны рэгіён, размешчаны ў басейне ракі Нёман і займае тэрыторыю Гарадзенскай вобласці.

Папар (пар) — ворыўная зямля, якая адпачывае адно лета.

Паплаў, вароты (рыболовная сетка) — сеткавы мяшок для лоўлі рыбы.

Паплёт (решетник) — латы на страху.

Парабак (батрак) — наёмны сельскагаспадарчы работнік у маёнтку або ў гаспадарцы кулака.

Парабчанка (батрачка) — жанчына, часцей за ўсё дзеўка, якая наймалася на сезонную работу ў маёнтак або ў гаспадарку кулака.

Парафія (приход) — гэта дыяцэзія на чале з пробашчам, інакш каталіцкі або ўніяцкі прыход.

Парафіянін (прихожанин) — мужчына-вернік з нейкае парафіі.

Парафіянка (прихожанка) — жанчына-верніца з нейкае парафіі.

Парка — 5-8 жменек саломы, звязаных у снапок для крыцця страхі.

Паркан, замёт (забор) — плот з бярвенняў, закінутых у шулы.

Паром (паром) — плывучы мост для перавозкі пасажыраў і падводы праз раку ад берага да берага.

Парубень (рубель) — тоўстая доўгая жэрдка для прыціскання на возе сена, саломы або снапоў. На тоўстым канцы мела засечанае паглыбленне для пятлі вяроўкі, а на тонкім канцы сук.

Парцэляцыя — распродаж зямель маёнтка невялікімі ўчасткамі. Пакупка такіх зямель праводзілася ў Заходняй Беларусі ў 1930-я рокі пры польскай акупацыі

Пас — 1) плыт, які вязаўся з некалькі звёнаў або з некалькі гонак; 2) тое ж самае, што пояс для падпярэзвання.

Паса (кваска) — высокая бочка для захавання збожжа (вышынёй у рост чалавека) у в. Куляўцы Навадворскага с/с Шчучынскага раёна.

Пасаг (приданое) — маёмасць і грошы, якія давалі маладой яе бацькі, калі яна выходзіла замуж.

Пасад — 1) вясельны абрад, калі маладога або маладую садзяць на дзяжу, пакрытую кажухом; 2) паселішча ганлёва-рвмесніцкага люду па-за межамі мсцкіх сцен у Сярэднявеччы.

Пасаўнік — плытагон на пасе.

Пасталы, поршні, хадакі — скураны абутак накшталт лапцей.

Пастар — святар у пратэстанцкай царкве.

Пастаў — мера палатна.

Пастаў — верхні і ніжні камяні жорнаў. (Адгэтуль і паходзіць назва паселішча Паставы, бо там было шмат млыноў.)

Пастаўнік — загарадзь для жывёлы пад адкрытым небам.

Пастронкі — тоўстыя вяроўкі, якімі злучаюць плуг з хамутом.

Пасынак (пасынок) — няродны сын маці або бацьку.

Пасэсар (посессор) — арандатар маёнтка або зямлі (часовае ўтрыманне за пэўную плату).

Пасэсія — зямля, якая арандуецца пасэсарам.

Паташ (поташ) — шчолачная соль (вуглекіслы калій), атрыманая з попелу спаленай ліпавай драўніны.

Паташня (буда) — прадпрыемства па вытворчасці паташу.

Патычкі — кароткія палачкі, на якіх вучылі дзяцей лічыць (да 10 і 20).

Патэльня (сковорода) — жалезная або чыгунная патэльня.

Патэфон (патефон) — музычны апарат для прайгравання пласцінак з гукавым запісам на іх.

Паўасьміна (четверик) — пасудзіна роўная 4 гарнцам.

Пашня (хранилище зерновых) — збожжавыя культуры ў гумне альбо клеці (в. Агароднікі Слуцкага раёна).

Паштальён, паштар (почтовик) — мужчына, які дастаўляў пошту. Быў апрануты ў чырвоны каптан з зялёным абшлагам, меў медны рог на шнурку праз плячо, на скураной дзязе — медны герб “Пагоня”.

Паштамт (почтамт) — буйны вузел сувязі ў местах.

Паштовая дарога (почтовая дорога) — дарога, на якой праз 3-7 міляў (20-50 км) пабудаваны паштовыя станцыі.

Паштовая станцыя (почтовая станция, яма) — месца, дзе мянялі коней пры перавозцы пошты і пасажыраў.

Пацеркі (бусы, бисер) — від упрыгожвання шыі жанчын.

Пацеры (молитвы) — малітвы.

Пацыят (фронтон) — франтон у вёсках Лапацін, Ласіцк Пінскага раёна.

Пацяг — групавая народная гульня.

Пачынак — 1) мера нітак на верацяне; 2) вялікае верацяно, на якое звіваюць пражу з іншых верацён; 3) рамонт чаго-небудзь.

Пекла (ад) — 1) паводле рэлігійных уяўленняў, месца, дзе церпяць вечныя пакуты душы памерлых грэшнікаў; 2) месца, дзе адбываюцца жахлівыя падзеі.

Перабіранка (браное покрывало) — посцілка, вытканая на “матузах”, “на дошчачках” з перабіранамымі ўзорамі.

Перазоўкі, перазоў, ціхія госці (гости) — апошняе частаванне гасцей у канцы вяселля.

Пералаз (перелаз) — выраз у плоце з прыступкамі, каб пералезці цераз яго.

Пералог — часова закінутая зямля.

Перамёт — шнур з прывязанымі да яго кручкамі, на якія насаджвалася прынада для лоўлі рыбы.

Пераносіны (переезд свадьбы к жениху) — пераезд вясельнага поезда ад маладой да маладога.

Перапой (перепой) — 1) звычай пераймання вясельнага паезда і атрымання выкупу за ўезд у вёску, вуліцу і г.д., 2) звычай на вясельным застоллі, які звязаны з перапіваннем маладых і іх радні.

Пернік (пряник) — салодкае печыва з духмянымі прыправамі.

Печ (печь) — цаглянае збудаванне для абагрэву памяшкання і гатавання ежы.

Печка, грубка, стаяк (грубка) — невялікая чатырохгранная альбо круглая печ для абагравання ў хаце-святліца. Магла мець да сямі люфтоў (кален дымахода).

Пілігрым (поломник) — вандроўны багамолец, паломнік.

Піліпаўка (рождественский пост) — шасцітыднёвы (40 дзён) пост, які пачынаўся з 15 лістапада (па новым стылю) і доўжыўся да Калядаў.

Пілон (пилон) — масіўныя слупы, якія служаць апорай перакрыццяў або якія стаяць па баках уваходаў і ўездаў у сядзібу.

Пільніца — касьба і жніво (Докшыцкі раён).

Пласконь (плосконь) — каноплі з тычынкавымі кветкамі.

Плешчаніка — даўняя страва на Тураўшчыне. Бралі падпечаную на скаварадзе грэцкую муку і размешвалі з вадой. Атрыманае цеста дзялілі на дробныя аладачкі (ляпёшкі), пасыпалі зверху стоўчаным макам, складвалі ў міску і ставілі ў печ (Малчанава, с. 192).

Плот, пляцень, штакет, баляска, паркан, тын  (изгородь) — віды агароджы.

Плыт (плетень) — адзін або некалькі радоў бярвенняў, замацаваных разам для сплаву іх па рацэ.

Плытагон, плытнік (сплавщик) — работнік, які рыхтуе плыты і сплаўляе іх па рацэ.

Плябань — дом ксендза.

Пляцёнка, зубатка (соломенная шляпа) — саламяны капялюш з жытняй саломы ў Гарадзенскай губерні.

Повал (потолок) — столь у в. Лукава Маларыцкага раёна.

Подкур, падкур, адзёр — памост з тоўстых дошак вакол дрэва з вострымі драўлянымі калкамі, які бараніў борці, калодачныя вуллі ад мядзведзяў.

Пожня (пожня) — 1) зжатае поле: 2) няскошаны луг.

Покуць, чырвоны кут (красный угол) — кут з абразамі за сталом.

Пол, памост, палок (полати) — насціл з дошак паміж печчу і тарцавой сцяной, на якім спала сям’я. Над полам былі палаткі. Пад полам была падлога альбо яма для бульбы.

Поліка (вставка) — устаўка ў кашулі на плячах паміж заднімі і пярэднімі палотнішчамі.

Поліўка, полеўка (похлёбка) — кіслая страва прыгатаваная з мукі (аўсянай або жытняй ці пшанічнай) з дабаўкаў прысмакаў, іншы раз сала ці мяса.

Поліўка на Віцебшчыне — страва, якая нешта сярэдняя паміж украінскім баршчом і беларускай кіслай капустай. У кіслы расол квасу (хлебнага або бурачковага ) або сыроваткі дабаўлялі мучную закалоту і ўсе прысмакі, якія ішлі ў капусту.

Поліўка — звараная свіная кроў з дабаўленай мукой (Вілейскі раён).

Полка (пелёнка) — 1) кавалак палатна для акутвання немаўляці; 2) льняная посцілка з прышыванымі канцамі, якая выкарыстоўвалася для пераноскі рэчаў, з якой хадзілі на рынак (Ляхавіцкі раён).

Полька (полька) — 1) бытавы беларускі танец у хуткім тэмпе і музыка да яго; 2) мужчынская стрыжка валасоў, пры якой валасы на скронях і патыліцы крыху падстрыгаюцца.

Поляк (поляк) — вялікі гаршчок з невялікай ручкай, які выкарыстоўваўся для захавання збожжа (в. Гарадная Столінскага раёна).

Поп (пастырь овец православных) — праваслаўны святар.

Поплаў (пойма) — заліўны луг, які выкарыстоўваецца для пашы свойскіх жывёл.

Попрадкі, супрадкі (посиделки) — вячоркі, на якіх прадуць.

Порткі, порты (брюки летние) — летнія штаны, сшытыя з белага палатна, а нагавіцы — суконныя штаны.

Порцік (портик) — галярэя на калонах або слупах, звычайна перад уваходам у будынак.

Посах, кавенька, кульбака, ляска (посох) — палка з ручкай і без ручкі для апірання пры хадзьбе.

Пост (пост) — добраахвотнае ўстрыманне ад прыёму скаромнай ежы ў сувязі з рэлігійнымі вераваннямі.

Постаць (стать) — 1) стан, асанка; 2) (полоса, занятая одной жницей) месца, занятае жняёй на ніве.

Посцілка, дзяружка (покрывало) — лёгкая саматканая просціна, якой пакрываюць ложак або рассцілаюць на пасцель.

Пошта (почта) — 1) установа для адпраўкі пісем і іншых паведамленняў, 2) (яма) станцыя для замены экіпажу, 3) сістэма руху людзей на дарогах у ХІV—ХІХ стст.

Поштмайстар (ад ням. Postmeister) — начальнік паштовай канторы.

Пояс, пас (пояс) — 1) вязаны шнур або тканы выраб для падпяразвання адзежы па таліі; 2) рэмень для падпяразвання.

Праварына, загарадка (стойло) — стойла ў хляве, адгароджаная жэрдкамі для адной жывёліны.

Правіла — верхняя закоціна.

Прагон (прогон) — праезд ад адной паштовай станцыі да другой.

Пража (пряжа) — ніткі, атрыманыя прадзеннем.

Пражальнік — гліняная скаварада ў в. Гарадная Столінскага раёна.

Пражаная яечня (яишница) — яйкі змешаныя з малаком і запечаныя ў латушцы або гаршчку ў печы. У Вілейскім раёне гэта проста яечня.

Пражыць (прожарить) — прапячы што-будзь на агні. Пражаны гарох атрымлівалі так. Звычайна спачатку гарох замочвалі, каб ён набрак, а пасля яго пяклі на патэльні. Потым яго елі, як гарэхі.

Пражэльнік, пражэльня (гончарная сковородка) — ганчарная пасудзіна накшталт патэльні.

Пракуратар (прокуратор) — прафесійны юрыст — павераны ў ВКЛ, абаронца падсуднага ў судзе (па-сучаснаму адвакат).

Пранік, прач (валёк) — плоскі драўляны брусок з ручкай для выбівання бялізны пры мыцці ці абівання, абмалоту лёну і г.д.

Праснак (корж) — так на Магілёшчыне называлі корж, спечаны з прэснага жытняга або пшанічнага цеста (Шэйн, т. 3, с. 27).

Праснак, прэснік (опреснок) — тоўсты блін з прэснага (некіслага, недасоленага, без прыправы) цеста.

Прасніца, потась (пряслице) — прылада, да якой прывязвалі кудзелю для прадзення.

Прапінацыя (пропинация) — выраб і продаж моцных спiртных напіткаў.

Прачыстая (Успение) — адно з царкоўных святаў — дзень смерці Багародзіцы (28 жніўня па новым стылб).

Пробашч, парох, плябан (настоятель католического прихода) — кіраўнік прыходу ва ўніяцкай і каталіцкай цэрквах, што адпавядае настаяцелю царквы ў праваслаўных.

Прам — назва трама ў Пінскім раёне.

Просвіра, прасвірка (просфора, просвира) — невялікая круглая пшанічная булачка, выпечаная з пшанічнага цеста для праваслаўных абрадаў (у католікаў — госція).

Прошва (пошивка, прошва) — карункавая або вышываная палоска, якую ўшываюць у настольнік.

Прошча (место поломничества) — месца (крыніца, камень і іншае), якое надзеленае, паводле веруючых, надзвычайнай сілай.

Прочкі (уход из семьи) — часовае пакіданне сваёй сям’і з прычыны нязгоды, неладаў.

Прыварак (приварок) — крупы.

Прывен, сені, сенцы (сени) — першае прахадное гаспадарчае памяшканне, праз якое праходзяць у трысценнік (кухня) і святліцу.

Прывязка (привязка) — тонкая жэрдачка, якая мацавала салому страхі да латы.

Прыгон (крепостное право, принуждение) — павіннасць прымусовай работы.

Прыгумак, мякіннік (пригуменник) — бакавая прыбудоўка каля гумна для захоўвання мякіны (в. Лапуны Камайскага с/с Пастаўскага раёна).

Прыгуменне, пружмень (гуменник) — частка падворка каля гумна.

Прыданыя (сватьи невесты) — радня маладой, якая пасля ад’езду маладой альбо назаўтра ехала праведаць маладую ў хаце маладога і везла ёй пасаг (прыданае) і снеданне.

Прызба (завалина) — невялікі насып зямлі, кастры або лісцяў вакол сцен хаты знадворку для яе ўцяплення.

Прыкладзіны (поминки) — памінанне нябожчыка, памерлага сёлета, перад асеннімі Дзядамі.

Прыклетак (кансоль) — драўляны выступ клеці.

Прыклетнік, пераклець (крыльцо клети) — ганак клеці.

Прымха (суеверная примета) — забабонная прыкмета.

Прыпечак (припечек) — 1) пляцоўка перад чалеснікамі печы; 2) выступ печы, на якім можна сядзець альбо нешта паставіць, прымурак.

Прысмакі (лакомство) — 1) прыправы; 2) ласункі.

Прыстаў (пристав) — начальнік паліцыі невялікага ўчастка ў царскай Расеі (Масковіі).

Прысяжны павераны (присяжный поверенный) — адвакат у царскай Расеі (Масковіі).

Прытвор (притвор) — пярэдняе памяшканне перад уваходам у культавы будынак.

Прыход (приход) — ніжэйшая царкоўна-адміністрацыйная адзінка ў праваслаўнай царкве; грамада вернікаў, аб’яднаных пры храме.

Прышч — старадаўняя страва на Тураўшчыне. Густа замешанае прэснае цеста пасыпалі зверху мукой і клалі ў гарачы попел. Праз 10-15 хвілін яно спякалася і яго можна было есці (Малчанава, с. 192).

Прычолак (причёлок) — ніжняя частка саламянага франтона, выгнутая вонкі.

Прэнт (прут) — мера плошчы, роўная 23,7 кв.м.

Псярня, сабакарня (псярня, собачник) — памяшканне для сабак. Такія памяшканні былі ў багатых паноў.

Псяюха — чалавек, які выклікае агіду.

Птушнік (птичник) — 1) памяшканне для ўтрымання курэй; 2) рабочы, які даглядае курэй на птушніку.

Пуга (кнут) — прымацаванаы да палкі кавалак вяроўкі або сырамяці, якім паганяюць жывёлу.

Пугаўё, пужаўно (кнутовище) — дзяржанне пугі.

Пуд (пуд) — мера вагі, роўная 40 фунтам, што апавядае 16,38 кг.

Пудніца (пудница) — клёпачны выраб накшталт паўасьмінкі, які разлічаны на 1 пуд жыта.

Пудзіла (чучело) — на гародзе выстаўляецца чучала — выява (фігура) чалавека для адпужвання птушак.

Пуня, сенніца, адрына (сенной сарай) — будынак для сена і кармоў жывёле.

Пук (связка) — тоўсты сноп (з 3-5 снапкоў лёну) льнотрасты (в. Садавічы Капыльскага раёна).

Путра (кулага) — саладуха на Тураўшчыне.

Пушня (ручная машина для очистки зерна) — назва ветранкі ў в. Навасёлкі Старагабскага с/с Мядзельскага р-на, арфа.

Пчальнік (пасека) — месца, дзе знаходзяцца вуллі з пчоламі.

Пчаляр (пасечник) — той, хто трымае і даглядае пчол.

Пчалярства (пчеловодство) — промысел па развядзенні пчол.

Пядзя (пядь) — мера даўжыні паміж вялікім і сярэднім раскрытымі пальцамі рукі.

Пярэзвы, перазоў, перазоўкі, падвясёлкі (перезовки) — звычай запрашэння і частавання ўдзельнікаў вяселля ў хатах сваякоў маладых у канцы вяселля  і ў хатах бацькоў маладых пасля яго.

Пятро (праздник Св. Петра и Павла) — хрысціянскае свята ў гонар апосталаў Пятра і Паўла, якое адзначаецца праваслаўнымі 12 ліпеня (па н.ст.).

Пятроўка, пятроўскі пост (апостольский пост) — апостальскі пост перад Пятром (ад панядзелка пасля Сёмухі да Пятра і доўжыцца ад 8 да 42 дзён).

Пярсцёнак (обручальное кольцо) — абадок на палец, зроблены з дарагога металу, які носяць сямейныя на правай руцэ як сімал шлюбу.

Пярун (Перун) — 1) язычніцкі бог навальніц і грому; 2) удар грому.

Пярына (перина, пуховик) — вялікая насыпка, напоўненая пер’ем, на якой спяць або якой накрываюцца.

Пярэплат — некалькі злучаных астроўкаў на гумнішчы для прасушкі кармоў.

Пясочнікі, запясочнікі — падоўжныя бярвёны на столі для затрымання пяску, каб ён не сыпаўся каля страхі.

Пяцідзесятніца, Сёмуха, Зялёныя святкі (Троица, Пятидесятница) — старажытнае земляробчае свята беларусаў і іншых славянскіх народаў, якое адзначалася праз 7 тыдняў (на 50-ы дзень) пасля Вялікадня. Падворак і хата пера гэтым святам упрыгожвалася маем (галінкамі бярозак і клёну).

Пячнік (печник) — той, хто робіць печкі і печы.

Пячурка (ниша в стенке печи) — выемка у бакавой сцяне печы для прасушкі дробных рэчаў (панчох, пальчатак і г.д.).

Пячысты (жаркое) — адвараная, тушаная ці смажаная тушка парасяці, труса, зайца, качкі, курыцы і г.д.

 


-Р-


Рабін (рабин) — духоўны кіраўнік вернікаў іўдзейскай грамады.

Рабінавая ноч (рябиновая ночь) — навальнічная грымотна ноч, якая здараецца ў жніўні месяцы.

Рабінка (рябинка) — адна з народных назваў піжмы.

Рабіннік (рябинник) — 1) зараснікі рабіны; 2) пеўчая птушка сямейства драздоў атрада вераб’іных.

Рабушка, рабан, шарачак (полотняная юбка) — спадніца, сшытая з палатна, вытканага ў клетку.

Рагатка (рогатка) — звычай перагароджваць дарогу вясельнаму поезду з мэтай атрымаць выкуп за маладую.

Рагатка (вьюшка) — вітушка з рожкамі для наматваня пражы (в. Студзенікі Навадворскага с/с Свіслацкага раёна).

Рагаціна (рогатина) — драўляная зброя для палявання на мядзведзя.

Рагач (рогач) — 1) драўляная саха, ніжняя частка сахі;  2) пячныя вілкі ў некаторых вёсках; 3) самец лася; 4) прозвішча або мянушка ў некаторых вёсках.

Рагожа (рогожа) — тканіна з мачалы, з лубяных палосак.

Рагожны промысел (рогожный промысел) — нарыхтоўка з ліпавай кары лубу, мачалы, лыка і выраб з іх разнастайных гаспадарчых рэчаў.

Радаслоўе, радаслоўная (родовод) — гісторыя роду.

Радаўніца (радуница) — веснавое свята памінання продкаў на дзявяты дзень (у аўторак) пасля Вялікадня.

Радзімічы (радимичы) — этнічная супольнасць, якая існвала ў часы ранняга Сярэднявечча. Радзімічы жылі ў міжрэччы Дняпра і Дзясны, па цячэнні Сажа і яго прытокаў.

Радзіны, хрэсьбіны (крестины) — сямейнае бытавое святкаванне з нагоды нараджэння дзіцяці і яго  хрышчэння.

Радзіха, парадзіха (роженица) — жанчына, якая нарадзіла дзіця.

Радзюжка (покрывало) — дзяружка, посцілка.

Радна, дзяружка (покрывало) — посцілка (в. Парэ Ласіцкага с/с Пінскага раёна).

Радно (холст) — тоўстае палатно з грубай кудзелі або з пянькі, а таксама выраб з такога палатна.

Радня (родня) — сваяцтва.

Радняны — зроблены з радна.

Раёк (раёк) — від паказу на кірмашах.

“Раёк” — старадаўняя гульня.

Раёўня (роёвня) — круглая лубяная каробка з накрыўкай для прымання раёў і пераносу іх з месца лоўлі на пасеку.

Ражка (лохань) — драўлянае (невысокае, але шырокае, дыяметр у паўтара раза большы за вышыню) вядро для кармлення жывёлы  (Браслаўскі, Пастаўскі раёны).

Ражачка — кадка ў в. Скелдычы Шчучынскага раёна.

Разак (резак) — прылада для рэзання чаго-небудзь, напрыклад, торфу.

Развалкі, розвальні (розвальни) — нізкія і шырокія сані з прыстасаваннем (трапецападобная рама) для павялічэння пагрузачнай плошчы. Служылі для перавозкі сена і саломы.

Разводдзе (половодье, разлив) — вясенні разліў рэк і рэчак.

Разец (резец) — 1) хак; 2) рэжучы інструмент для апрацоўкі дрэва, металу; 3) пярэдні зуб плоскай формы ў чалавека і некаторых жывёл.

Размалёка (раскраска) — сценны жывапіс; узор, арнамент, намаляваныя з мэтай упрыгожвання.

Разора, разорына (борозда) — паглыбленне ў полі шырынёй у дзве баразны паміж двума загонамі.

Разьба (резьба) — 1) выразанне ўзораў на цвёрдых матэрыялах; 2) узор, малюнак, выразаны на цвёрдым матэрыяле.

Рай (рай) — 1) паводле рэлігійных уяўленняў, месца на тым свеце, дзе знаходзяцца ў шчаслівым існаванні  бязгрэшныя душы праведнікаў пасля смерці; 2) зямны рай — прыгожае і шчаслівае месца.

Рала, сошка (сошка) — адназубая саха (плужок) для акучвання бульбы.

Ральнік (сошка) — акучнік.

Рамазан (рамазан) — 1) дзевяты месяц мусульманскага месячнага каляндара; 2) месяц посту на рамазан.

Рама (рама) — прастакутнік з брусоў або планак для розных патрэб (напрыклад, аконная, дзвярная).

Рамка (рамка) — невялікая рама (для фотакартак або люстэрка).

Раманс (романс) — 1) невялікі вакальны твор для голасу; 2) лірычны любоўны верш песеннага складу.

Рамізнік (кучер) — наёмны фурман.

Рамачнік (улей) — рамачны вулей — разборны вулей з рухомымі рамкамі.

Раніцы — агульная ранішяя малацьба збожжавых у панскім гумне (прыгонная павіннасць).

Раскаты, роспускі, расцяжнік, багулы, дронкі (роспуски) — панарад, чатырохколавы воз без кузава; калёсы, прыстасаваныя для перавозкі бярвенняў.

“Расхадная”, “Расходжая” — імправізацыйны танец на дваіх. Музычны памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Выканаўцы сыходзіліся да сярэдзіны пляцоўкі. А пасля расходзіліся ўбакі. Звычайна пасля такога танцу разыходзіліся дадому. Бытаваў у Віцебскай і Магілеўскай абласцях.

Рассоха, саха (соха) — слуп з развілінай.

Раўгеня (ржаной суп) — кісла-салодкая рэдкая страва з жытняй мукі. Вядомая на паўночным захадзе Беларусі.

Ратай, араты (пахарь) — той, хто арэ.

Рашчына, рошчына (закваска) — закваска цеста.

Ровар (велосипед) — веласіпед (у Заходняе Беларусі).

Рог (рог) — музычны інструмент.

Род (род) — шэраг пакаленняў, якія паходзяць ад аднаго продка.

Рожа (рожа) — заразная скураная хвароба, якую паспяхова лячылі народныя знахары.

Рой (рой) — частка маладых пчол, якія аддзяліліся ад старой матчынай сям’і.

Рублёвы ганчарны посуд — ёмкасць памерам 2 літры (в. Ракава, Івянец).

Рублёўка (рублёвка) — манета або казначэйскі білет вартасцю 1 рубель.

Рубон (битва, сражение) — бітва, бойка (састар.).

Рудак — рудыя сасновыя сухія галінкі (Вілейскі раён).

Руднікі (рудники) — майстры па выплаўцы жалеза з руды.

Рудаўка (болотная вода) — балотная рыжая вада.

Рудня (рудня) — 1) памяшканне, дзе здабывалі жалеза руды; 2) месца, дзе здабывалі балотную руду.

Рукавіца (варежка, рукавица) — адзенне на далонь рукі з аддзелам звычайна толькі для вялікага пальца.

Рукамый, рукамыйнік (рукомойник) — невялікая ганчарная пасудзіна для ўмывання.

Рулі — страва, прыгатаваная з накрышанага хлеба ў малако ці ў падсалоджаную ваду або ў падсоленую (з алеем) ваду.

Руля (ствол) — частка зброі з якой адбываецца стрэл.

Рум (рум) — месца для складу бярвенняў на беразе ракі для сплаву.

Руно (руно) — пэўная колькасць воўны.

Рунь (озимь) — усходы азімых культур. Калі ўвосень падмярзала зямля, дык па руні пасвілі жывёл.

Русалка (русалка) — міфічны персанаж — прыгожая дзяўчына, якая жыве ў вадзе, у лесе і ў полі.

Русалле (русалье) — провады русалкі ў наступную нядзелю пасля Сёмухі.

Русальная нядзеля (русальное восресенье) — наступная нядзеля пасля Сёмухі.

Русальны тыдзень (русальная неделя) — наступны тыдзень пасля Сёмухі.

Русіны (русины) — этнічная назва славянскай народнасці. Тэрмін адносіўся да розных груп славян. У  Сярэднявеччы такім тэрмінам называлі палачанаў і некаторых жыхароў Русі. У наш час русінамі назаваюць групу насельніцтва, што жыве ў Закарпацкай Украіне.

Рускія (русские) — народ, які гаворыць на маскалёўскай мове і адносіць сябе да маскалёўскай нацыі.

“Рускі свет” (“русский мир”) — маскалёўскамоўнае насельніцтва ва ўсім свеце, элемент імперскае ідэалёгіі.

Рушанне — збор апалчэння ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Ручайка — 1) (веретено с пряжей)  верацяно з напрадзенымі ніткамі; 2) (пучок) жменя лёну ці канопляў.

Ручка (ручка) — 1) жменька зжатай збажыны; 2) брус (іх 4) у калёсах для замацавання ў іх драбінаў або плеценага каша (паўкаша); 3) адзінка вымярэння; посуд для захоўвання мёду, аб’ём якога 15,5 гарнца. У ХІ—ХVІІ стст. выкарыстоўвалася ў якасці падатковай адзінкі для спагнання мядовай даніны cа скарбовых пушчаў.

Ручная малатарня (молотилка ручная) — малатарня, якая прыводзілася ў рух рукамі чатырох чалавек. За дзень на такой машыне можна было змалаціць да 10 коп жыта.

Ручнік (рушник, полотенце) — прадаўгаваты кавалак тканіны бытавога і абрадавага прызначэння.

Ручнік (кувшин) — збанок з ручкай (Браслаўскі раён).

Рыбак (рыбак) — мужчына, які ловіць рыбу.

Рыбачка (рыбачка) — жанчына, якая ловіць рыбу.

Рыбалоўства (рыболовство) — здабываючы промысел, адзін з самых старажытных заняткаў нашых продкаў.

“Рыбка” — танец-гульня. Тэмп хуткі. Выконваецца пад вясёлую музыку. “Рыбак” павінен злавіць “рыбку”. Бытаваў у Браслаўскім раёне.

Рыбнік (рыбник, садок) — 1) той, хто займаецца рыбнай гадоўляй; 2) садок для рыбы.

Рыдчыкі (картофельный суп) — булён (вадкая страва з бульбы) на Палессі.

Рызніца (ризница) — памяшканне ў царкве, дзе захоўваюцца рызы і царкоўнае начынне.

Рыза (риза) — адзенне святара для богаслужэння.

Рыззё (тряпьё, ветошь) — старое падранае адзенне.

Рызнік, анучнік (тряпочник) — той, хто збірае рыззё.

Рымар (шорник) — майстар па вырабу збруі (вупражы).

Рымарства (шорничество) — рамясло па вырабе збруі (вупражы).

Рыхтык (точно) — якраз, дакладна.

Рэмень, рамень (ремень) — доўгая паласа вырабленай скуры.

Рына (водосток) — жолаб, труба для сцёку вады.

Рынак (базар) — месца рознічнага гандалю.

Рынка (сковорода на ножках) — гліняная  пасудзіна для смажання страў Круглая плоская на трох ножках і з доўгай драўлянай ручкай.

Рэвізія, люстрацыя (ревизия) — праверка эканамічнага стану дзяржаўнай нерухомай маёмасці, вызначэнне прыбытковасці і ўстанаўленне памераў даходаў у скарб.

Рэгент (регент) — дырыжор хору, пераважна царкоўнага.

Рэдзіва (жидкое) — штосьці рэдкае.

Рэдзь — тое, што і столка.

Рэзгіны, рэзвіны (приспособление для переноски сена и соломы) — звязанае з вяровачак прыстасаванне з дзвюх паўдужак для пераноскі сена і саломы.

“Рэпка” — танец-гульня. Мэта яго — выцягненне дзіцяці (“рэпкі”) з агульнага рада. Зафіксаваны нядаўна даследчыкамі Менскага інстытута культуры ў Свіславіцкім раёне.

Рэпнік (репник) — бацвінне з рэпы.

Рэхва (железный обруч на деревянное колесо) — металічная паласа, якая пакрывае колы калёсаў.

Рэшата, сіта (решето) — сетка з бічаёй (шырокім абручом) для прасявання мукі,  збожжа.

 


-С-


Сабакарня (псярня) — памяшканне для сабак, сабачнік.

Сабакар, сабачнік (псарь) — чалавек, які даглядае сабак.

Сабор (сабор) — 1) галоўная або вялікая царква ў месте або кляштарыры; 2) сход або з’езд вышэйшага духавенства хрысціянскай царквы.

Сабрат (собрат) — таварыш па прафесіі.

Саган (чугун, горшок) — чыгунны гаршчок або кацёл для стравы.

Сад (сад) — месца, дзе растуць пладовыя дрэвы. Звычайна каля хаты або панскага палаца.

Садавіна (фрукты) — плады садовых дрэў.

Садавод (садовод) — той, хто займаецца садаводствам.

Саета (тонкое сукно) — тонкае высокагатункавае сукно.

Саж (корзина) — сплеценая з лазы ёмістасць для захоўвання каўбас і мяса, грыбоў, для сушэння сыроў і лекавых траў.

Сажа (сажа, копоть) — 1) прадукт няпоўнага згарання паліва, што асядае ў коміне; 2) (головня) — хвароба хлебных злакаў.

Сажань (сажень) — 1) старая мера даўжыні, роўная 2,134 м; 2) прылада для абмервання зямельных участкаў даўжынёй адзін сажань.

Сажалка (пруд) — 1) штучны вадаём; 2) (садок) садок для рыбы.

Сак, сачок (сак) — 1) жаночая вопратка тыпу кароткага прасторнага паліто; 2) рыбалоўная снасць у выглядзе сеткі, нацягнутай на абруч.

Сакас (сакос) — адзенне архірэя ў час набажэнства.

Сакатуха (курица-кокотунья) — 1) курыца, якая сакоча; 2) (стрекотунья) — балбатлівая жанчына.

Сакваяж (саквояж) — дарожная сумка з замком.

Сакуны (сакуны) — жыхары басейна сярэдняга цячэння Прыпяці і Арэсы, якія да пачатку ХХ ст. у сваёй гутарковай  мове захавалі цвёрдае са ў зваротных дзеясловах, якія маюць часціцу “ся”: пагаліўса, пасварыўса, закахаўса.

Саладуха (кулага) — вадкая страва з жытняй мукі.

Саладзільня, саладоўня (солодовня) — памяшканне, дзе прарошчваюць зерне на солад.

Саладзільшчык (солодовник) — рабочы, які гатуе солад.

Саладзільшчыца (солодовница) — рабочая, якая гатуе солад.

Саламяннік — 1) шыянка, карчага — вялікая саламяная ёмкасць для захоўвання збожжа; 2) саламяны вулей.

Салавар, салатоп (саловар) — той, хто займаецца вытапліваннем сала.

Салаварня, салатопка, салатопня (саловарня) — прадпрыемства, дзе вытопліваюць сала.

Саланіна (солонина) — свіное пасоленае сала.

Саланіца (солонка) — невялікая драўляная або шкляная пасудзіна, у якой падаюць соль на стол.

Салатніца (салатница) — сталовая пасудзіна для салаты.

Салаш (шалаш) — будан (Палессе).

Салея (солея) — узвышэнне перад іканастасам на ўсю яго даўжыню ў праваслаўнай царкве.

Салонка (картофель, сваренный посоленный) — звараная ачышчаная пасоленая бульба.

Сальцісон (зельц) — каўбасны выраб з прасаваных вараных здробненых кавалачкаў мяса з свіной галавы, печані, языка, сэрца, лёгкіх.

Салявар (солевар) — рабочы, спецыяліст па соляварэнні.

Салянка (солонка) — 1) сальніца — невялікая пасудзіна для солі; 2) густы суп з дробнанарэзанымі кавалачкамі мяса або каўбасы з вострымі прыправамі.

Салянка (солянка) — пасудзіна, памерам 1/6 віленскай бочкі, што складае 67,75 л.

Самабітка (самобитка) — калода, прычэпленая да бортнага дрэва, якая замінае мядзведзю залезці на дрэва па мёд.

Сані (сани) — зімовая павозка на палазах.

Санкі, саначкі (саночки) — невялікія сані для катання з горак і перавозкі грузаў уручную.

Саракі (сороки) — веснавое свята сустрэчы першага выраю.

Сарачыны (сорочины) — памінальны абрад праз 40 дзён пасля смерці сваяка.

Сарочка (сорочка, рубаха) — кашуля.

Саха (соха) — 1) бярвяно з развілінай уверсе; 2) драўляная прылада для ворыва, якая мае рабочай часткай развіліну.

Сахор (вилы) — двухзубыя драўляныя вілкі з жалезнымі наканечнікамі на канцах для выкідвання гною з хлява, чатырохзубая жалезная прылада, якая прыйшла на змену драўлянаму сахару.

Сачні (блины толстые) — тоўстыя мучныя бліны з начынкай.

Сачык, сачок (сачок) — верхняе кароткае жаночае адзенне.

Саян (юбка) — спадніца з прышыўным ліфам-кабатам (Магілёўская і Гомельская вобл.).

Сват (сват) — 1) асоба, якая сватае жаніху нявесту або нявесце жаніха; 2) бацька мужа ў адносінах да жончыных ці бацька жонкі да мужавых бацькоў; 3) жанаты ўдзельнік вяселля.

Свацця, сванька (сваха) — жанчына, якая сватала нявесту жаніху ці жаніха нявесце; 2) маці мужа ў адносінах да жончыных або маці жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў.

Свёкар (свекор) — бацька мужа.

Светач, дзед (светоч) — прыстасаванне для трымання лучыны пры яе гарэнні (для асвятлення памяшкання).

Свечка (свеча) — палачка з тлушчанага рэчыва з кнотам усярэдзіне, якая служыць для асвятлення.

Свечнік (подсвечник) — падсвечнік (Аршанскі раён).

Свідар (бур) — тое, што і вялікі свярдзёлак.

Свінапас (свинопас) — пастух, які пасе свінньняў.

Свінарка (свинарка) — працаўніца, якая даглядае свінньняў.

Свінарнік (свинарник) — хлеў для свіней.

Свіран (клеть, амбар) — халодны будынак для захоўвання збожжа, мукі і іншых прадуктаў.

Свіронак, свірнік (амбарчик) — невялікі свіран.

Світа (кафтан) — доўгая сялянская верхняя вопратка з сукна.

Світка, сярмяга, марынатка, латуха (кафтан) — верхняе адзенне мужчын і жанчын простага пакрою з адкладным каўняром.

Світэр, свэтар, швэдар (свитер) — цёплая вязаная фуфайка без зашпіляк з высокім каўняром.

Свісток (свисток) — прыстасаванне, пры дапамозе якога адбываецца свіст.

Свістун (свистун) — той, хто свішча, хто любіць свістаць.

Свісцёлка, свістулька (свистёлка) — духавы народны музычны інструмент у выглядзе дудкі з дрэва або чароту.

Свякроў, свякроўка, свякруха (свекровь) — маці мужа.

Свярдзёлак (буравчик) — невялікі свердзел.

Святліца (светлица, горница) — жыллёвае памяшканне хаты.

Свяча — свята свечкі, грамадская ці сямейная вечарына, прымеркаваная да пэўнага царкоўнага свята.

Седала — 1) жэрдка або некалькі жэрдак у куратніку, на якія садзяцца ноччу куры; курасадня; 2) гняздо, дзе нясуцца куры; 3) абжыты куток для чалавека, дзе ён жыве шмат рокаў.

Седлавіна — прагін у спіне жывёлы (коней).

Сежа — замаскаванае месца, у якім паляўнічы падпільноўвае сваю здабычу.

Сейбіт (севец, сеятель) — той, хто засявае зямлю насеннем.

Сенечкі, кладоўка, клець (амбар) — халоднае памяшканне для захоўвання прадуктаў (в. Садавічы Капыльскага раёна).

Сені, сенцы (сени) — халоднае памяшканне паміж жылой часткай хаты і ганкам.

Сельмаг (сельмаг) — сельская крама.

Сельніца (сеновал) — прасторнае памяшканне для захоўвання кармоў жывёле. (І. Сербаў. Вічынскія паляне, с. 73.)

Сельсавет (сельсовет) — найменшая тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка ў сельскай мясцовасці ў савецкі і паслясавецкі час, якая аб’ядноўвала некалькі вёсак аднаго раёна.

Сельская грамада (сельская община) — грамадскае аб’яднанне некалькі вёсак у паслярэформенны час, звычайна тых, якія адносіліся да аднаго маёнтка.

Семачкі, семкі — насенне сланечніку.

Сёмуха, Зялёныя святкі, Тройца (Троица) — свята праз 7 тыдняў пасля Вялікадня.

Сем’е, семя — ільняное насенне.

Семярык — 1) старая руская мера, якая змяшчае ў сябе 7 якіх-небудзь адзінак; 2) 7 коней у адной запрэжцы.

Сенажатка — грашовая павіннасць сялян Вялікага Княства Літоўскага з уладання сенажаці.

Сенніца, пуня (сеновал) — памяшканне для захоўвання сена.

Серадняк (середняк) — маёмасны стан сяляніна, які займаў сярэдняе становішча ў вёсцы паміж багатымі і беднымі.

“Сербіянка” — бытавы танец.

Сервітут (сервитут) — абмежаванае права карыстання чужым зямельным надзелам.

Серп (серп) — прылада для жніва, паўкруглы назублены нож з  драўлянаю ручкаю.

Сетка (сетка) — 1) традыцыйная рыбалоўная снасць; 2) прыстасаванне для лоўлі звяроў і птушак.

Сеўнік, сявенька, сяўня, лубка  (севалка) — саламяная каробка авальнай формы, якую выкарыстоўвалі для пераносу насення ў час сяўбы.

Сечка (сечка) — дробна нарэзаная салома.

“Сею, сею мак” (детская игра) — дзіцячая гульня. Спачатку гульцы выбіраюць “сяўца” і “паніча”, а ўсе астатнія станавіліся “макаўкамі”.

Сівуха (сивуха) — дрэнна ачышчаная жытняя гарэлка.

Сікаўка (опырскователь) — прыстасаванне для апырскавання прывітых на высокіх дрэвах раёў.

Сіло (силок) — 1) самалоўнае прыстасаванне, дзеянне якога заснавана на зацягванне пятлі вакол лапы, шыі або тулава дзічыны; 2) пятля з конскага воласа для лоўлі невялікіх шчупакоў у спякоту.

Сінагога (синогога) — культавы (малітоўны) дом у габрэяў.

Сірата (сирота) — дзіця або падлетак, які застаўся без аднаго або абодвух бацькоў.

Сіта (сито) — прыстасаванне ў выглядзе дробнай сеткі з адтулінамі для прасейвання,  працэджвання або сартавання чаго-небудзь.

Сітак (сетка) — прыстасаванне для аховы твару, шыі і плячэй ад пчаліных джалаў у час работы пчаляра ў пчальніку.

Сітніца (ситный хлеб) — сітны хлеб, хлеб, які спечаны з прасеянай мукі.

Сіўка (сивка) — конь сівой масці.

Скавароднік (лепёшка) — плоскі круглы хлеб, спечаны на скварадзе; праснак.

Скавыш (сквозняк) — моцны пранізлівы вецер з завываннем.

“Скакуха” — традыцыйны танец.

Скамарох (скоморох) — народны акцёр.

Сквар (зной) — гарачыня, жара.

Скварка (шкварка) — скрыдлік спечанага сала.

Скіндачка, шлячок, шырынка, павязка  (повязка) — дзявочы галаўны ўбор накшталт вузкага ручніка, які завязвалі так, каб макаўка галавы была адкрыта.

Склад, звал (склад) — яго ўтвараюць першыя дзве баразны пры загонным ворыве (валамі або канём).

Склеп (погреб) — невялікі будынак з дрэва і каменю, заглыблены ў зямлю для захавання холаду ўлетку.

Склюд, шклюд (тесак) — разнавіднасць сякеры з шырокім адцягнутым к заду лязом, асіметрычна заточаным з аднаго боку. Ужываўся ў цяслярскай справе для счэсвання і расколу бярвёнаў.

Скобля (скобель) — крывы нож з дзвюмя ручкамі для ачысткі бярвенняў ад кары.

Скрылік, скрыдлік (ломтик) — адрэзаныя маленькія кавалачкі чаго-небудзь для яды (агурка, каўбасы і г.д.).

Cкрыль (ломоть) — адрэзаны вялікі кавалак чаго-небудзь для яды.

Скрыначка (шкатулка, ларчик) — пасудзіна для захоўвання дробных каштоўных рэчаў.

Скрынічнік (сундучник) — сват, які вязе скрыню маладой на вяселлі.

Скрынка (ларчик) — прадмет, які складаецца з чатырох сценак і днішча, зроблены з дошак, фанеры ці металу.

Скрыня (сундук) — драўляная пасудзіна з вечкам і замком для захоўвання рэчаў, каштоўнасцяў; куфар.

Скрыпач (скрипач) — музыка, які іграе на скрыпцы.

Скрыпка (скрипка) — музычны інструмен са струнамі.

Скурат, шкурат (кусок кожи) — кавалак скуры.

Слабада (слобода) — паселішча, якое часова вызвалена ад падаткаў.

Славойка (туалет, уборная) — прыбіральня, дашчаты туалет у Заходняй Беларусі ў 1930-х роках, названы па прозвішчы міністра ўнутраных спраў Польшчы Феліцыяна Славой-Складкоўскага, па ініцыятыве якога яны былі пабудаваны ў кожным сялянскім падворку.

Слоік, слой (банка) — 1) высокая ганчарная пасудзіна з шырокім горлам; 2) паўлітровая, літровая і больш шкляная або керамічная пасудзіна.

Служанка (прислуга) — жанчына, якая працуе па найму, прыслужвае ў кагосьці багатага.

Слуцкі пояс (слуцкий пояс) — каштоўны, вытканы срэбнымі і залатымі ніткамі пояс на Слуцкай манафактуры ў 1740-х — 1844 рр.

Смалакур, буднік (смолокур, смоловар) — той, хто гоніць смалу.

Смалакурня, смольня, смалярня (смоловарня) — прадпрыемства для гонкі смалы і шкіпінару з сасновага асмолу.

Смаліна (осмол, смольё) — смаляк (смаляны корч).

“Смаргонская акадэмія” — школа беларускіх скамарохаў для драсіроўкі мядзведзяў.

Смык — 1) скрыпка на тры струны; 2) (борона) звязаная драўляная барана;

Смычок — прыстасаванне для ігры на скрыпцы.

Смяцяр (мусорщик) — чалавек, які збірае і вывозіць смецце.

Снавальшчыца  (сновальщица) — жанчына, якая робіць аснову для тканіны.

Снаванне (сновка, снование) — падрыхтоўка асновы для красён; размеркаванне пражы так, каб у час ткання ўтвараўся зеў (верхні і ніжні рады).

Сноўніца (сновалка) — прылада для снавання асновы для кросен.

Сняданак, снеданне (завтак) — яда раніцай.

Солад (солод) — брадзільны прадукт, падрыхтаваны з прарошчанага, высушанага і змолатага зерня збажыны, які выкарыстоўваецца для вырабу спірту, гарэлкі, квасу. Жытні солад або ячменны солад.

Солтыс (солтыс) — вясковы стараста ў ВКЛ і Польшчы.

“Сонейка” — вясенні карагод,  вядомы ў Бярэзінскім раёне і на Заходнім Палессі.

Соннік (сонник) — тлумачальнік сноў.

Сотнік (сотник) — афіцэрскі чын у казацкім войску, які адпавядаў чыну паручніка ў пяхоце.

Соты (соты) — ячэйкі з воску, якія робяць пчолы і восы для захоўвання мёду і адкладання яец.

Соцкі (сотский) — у дарэвалюцыйнай Масковіі селянін, які вылучаўся ад 100 двароў вёскі ў дапамогу паліцыі.

Сошка (сошка) — 1) малая саха, акучнік; 2) падпорка з развілкай, якая выкарыстоўваецца пры збудаванні палаткі і пры каркасных канструкцыях страхі на хатах і гаспадарчых будынках падтрымлівае вільчыкавы брус і апіраецца на бэльку або тарцовую сцяну.

Спаведнік (исповедник) — той, хто прыйшоў на споведзь.

Спавівач, спавівіч (свивальник, повивальник) — 1) доўгая вузкая палоска тканіны, якой спавіваюць маленькіх дзяцей; 2) пояс для спавівання дзяцей.

Спавядальнік (исповедник) — святар, які прымае споведзь, спавядае.

Спавядальня (исповедальня) — памяшканне ў каталіцкай царкве для споведзі.

Спадніца (юбка) — жаночае адзенне, а таксама частка сукенкі ад таліі ўніз.

Спаднічнік (портной) — кравец, які шые толькі спадніцы.

Спаднічніца (швея) — краўчыха, якая шые спадніцы.

Спадчына, спадкі — маёмасць, якая пасля смерці ўладальніка пераходзіць у чыю-небудзь уласнасць.

Спадчыннік (наследник) — той, хто атрымлівае спадчыну.

Спадчынніца (наследница) — тая, хто атрымлівае спадчыну.

Спажа, Прачыстая (Прочистая) — асенняе хрысціянскае свята сялян у гонар Маці Божай. Праваслаўныя адзначаюць 28 жніўня па новым стылю.  Сяляне святкавалі як пачатак завяршэння збору ўраджаю. “Спажа — хлеба поўная дзяжа” — гавараць пра гэта свята прымаўкай.

Спарыш — 1) (спорыш) два каласы жыта на адной сцяблінцы ; 2) (сросток) гліняная пасудзіна з 2-3-х гаршкоў (сальніц), замацаваных ручкай.

Спас, зельна (Спас) — 1) старажытнае свята земляробчага каляндара, прымяркаванае да выспявання садавіны і агародніны; 2) назва аднаго з трох асенніх царкоўных святаў у гонар Ісуса Хрыста.

Сплаўшчык (сплавщик) — плытагон.

“Сплюшка” — традыцыйны танец. Яго танцуюць звычайна ўтрох. Бытаваў у Заходнім Палессі.

Споднікі (исподники, кальсоны) — доўгія споднія порткі.

Спраўдзіць (уточнить, исполнить) — удакладніць, выканаць абавязкова (в. Камарышкі Вілейскага раёна).

Спраўнік (исправник) — начальнік павятовай паліцыі ў дарэвалюцыйнай Масковіі.

Спружыноўка (пружинная борона) — фабрычны драпак.

Ставы, кросны, варштат, вярстат (кросно) — ручны драўляны ткацкі станок.

Стадола (сарай) — 1) стайня; 2) вялікі хлеў; 3) гумно ў Гарадзенскім раёне.

Стаеннік (выездной конь) — конь, якога трымаюць на стайні для выезду; выязны конь.

Стажар (стоговой шест) — уваткнутая ў зямлю тычка, вакол якой кідаецца стог.

Стажар’е (подстожье) — аснова стога, падсцілка, на якую ставяць стог сена

Стайліна (бортное дерево) — бортнае дрэва.

Стайня (конюшня) — хлеў для коней; канюшня.

Сталетнік (столетник) — альяс.

Сталоўка (столовая) — памяшканне, дзе харчуюцца.

Стальвага  (коромысло) — злучэнне двух ворчыкаў для ворыва двума канямі.

Сталькі, вугольнік (угольник) — самагучальны ўдарны інструмент, сагнуты ў форме трохкутніка стальны прут.

Стальніца (столешница, крышка стола) — верхняя частка стала.

Сталюга — 1) (козлы) прыстасаванне для распілоўкі бярвён на дошкі; 2) (верстак) прылада для вырабу дранкі.

Сталюжка (верстак) — сталярскі варстат (І. Сербаў. Вільчынскія паляне, с. 26).

Сталяр (столяр) — рабочы па тонкай і дэтальнай апрацоўцы драўніны і вырабах з яе; рамеснік па вырабе сталоў, куфраў і аконных рам.

Сталярка (столярные изделия, столярничество) — 1) сталярныя вырабы (сталы, услоны, аконныя рамы, дзверы, скрыні і іншае); 2) занятак сталярнай справай.

Сталярня (столярная) — майстэрня сталяра.

Станавая кватэра, стан (становая квартира) — паліцэйская тэрытарыяльная адзінка ў павеце Расейскай імперыі з 1837 р. на чале са станавым.

Станавы прыстаў, станавы ( становой пристав) — начальнік паліцыі ў  стане (частцы павета). Такая пасада існавала з 1837 па 1917 р. у Расейскай імперыі. Станавому падпарадкаваліся паліцэйскія ўраднікі.

Станік (лифчик, лиф) — бюстгалтар.

Станіна (кусок полотна) — кавалак саматканага палатна даўжынёй 2 м.

Станцыйны будынак (станционный дом) — памяшканне, дзе мянялі экіпажы для падарожнікаў у ХVІІІ—ХІХ  стст. у Расейскай імперыі.

Станьцейка (пристройка для рабочей одежды) — прыбудоўка ў сенях або на верандзе для вешання ў ёй верхняй вопраткі (в. Старыя Васілішкі Шчучынскага р-на).

Стараверы, стараабрадцы (староверы) — хрысціяне, прыхільнікі старой веры, якія не прызнаюць царкоўную рэформу патрыярха Нікана другой паловы ХVІІ ст.

Стараста (староста) — 1) выбраны кіраўнік вёскі; 2) кіраўнік староства.

Старожка лясная (сторожка лесная) — леснічоўка.

Староства (староства) — зямельнае уладанне, прыбытак ад якога ідзе вялікаму князю або ў казну.

Старшына воласці (валасны галава да 1860-х рр.) (волостной старшина) — кіраўнік воласці.

Стары Запавет (Старый Завет) — першая частка хрысціянскай Бібліі (зборнік выбраных твораў старажытна-габрэйскай літаратуры).

Стары каляндар (старый колендарь) — юліянскі каляндар, якім і сёння карыстаецца Руская праваслаўная царква.

Стаў, става (пруд) — запруда, сажалка.

Стаў (кросно) — маленькі драўляны ручны такацкі станок для ткання ручнікоў і паясоў (в. Востраў Ласіцкага с/с Пінскага р-на Берасцейскай вобл.).

Стаўбун — стрэлка цыбулі.

Стаўбун, гладышка, гарлач (кринка) — высокі посуд для захоўваня і пераноскі малака ці вады, з выпуклымі бакамі і даўгім звужаным горлам, без ручкі.

Стаўроўскія дзяды, Духовая субота (поминки перед Троицей) — дзяды ў суботу перад Сёмухай. На Вілейшчыне для гэтых дзядоў рыхтавалі 5 або 7 страў. Пілі з адной чаркі, якая ішла па коле. На гэтым заканчвалася вясна. З Сёмухі пачыналася лета.

Стаяк — 1) (стояк) вертыкальны брус, слуп у якім-небудзь збудаванні; 2) (печка) галандская печ, печка.

Стол (стол) — прадмет мэблі ў выглядзе шырокай гарызанталнай дошкі на высокіх ножках.

Столак (скамейка) — зэдлік.

Столь (потолок) — верхняе ўнутранае пакрыццё памяшкання, процілеглае падлозе.

Стопка (истопка) — варыўня.

Стражнік (стражник) — ніжэйшы паліцэйскі ў дарэва-люцыйнай Расійскай імперыі, які жыў у воласці. (У СССР яго ролю выконваў участковы міліцыянер у званні сяржанта альбо афіцэра міліцыі.)

“Страла”, ваджэнне і пахаванне “стралы”, “сула” — абрад праводзіўся ў вёсках Пасожжа ў канцы вясны ў залежнсці ад традыцыі на Вялікдзень або Юр’е ці на Ўшэсце.

Страха, дах (крыша) — верхняя частка будынка, якая накрывае яго і засцерагае ад атмасферных ападкаў, ветру, сонца. Стрэхі па матэрылу былі саламяныя, чаротавыя, дранкавыя, гонтавыя, чарапічныя, бляшаныя і інш. Па форме — двухсхілныя, чатырохсхільныя, трохсхільныя, з “прычолкам” (з усечаным знізу франтонам), з “залобкам” (з усечаным зверху франтонам).

Страхар (кровельщик) — той, хто крые страху.

Страхоўка — 1) драўляны інструмент для крыцця страхі ў Вілейскім раёне, рабрыстая дошчачка з ручкай; 2) (страховка) афіцыйнае пагадненне (дамова) з дзяржаўнай установай на выпадак няшчасця і бяды для атрымання кампенсацыі панесенных страт.

Строй (костюм) — уборы, убранне.

Строма — 1) (крутой обрыв) — круты абрывісты схіл; 2) (высокая крыша) — высокая страха (в. Падбалоцце Крамяніцкага с/с Зэльвенскага р-на).

Стромы, стромкі (слишком крутой, обрывистый) — вельмі круты.

Струг (струг) — 1) вяслова-ветразевы карабель для перавозкі грузаў па рэках; 2) сталярны інструмент для стругання драўніны, прамы нож з дзвюмя ручкамі.

Струннік (струнник) — музыкант, які іграе на струнным шчыпковым інструменце.

Стрыгун (стригун) — аднагадовае жарабя, якому звычайна падстрыгаюць грыву.

Стрыжкі — старажытны абрад першага пастрыжэння дзіцяці. Яго выконвалі бацькі або кумы, калі дзіцяці спаўняўся рок.

Стальмашня (колесня) — майстэрня стэльмаха.

Стрыхоўка (дощечка для подравнивания соломы на крыше) — рабрыстая дошчачка з ручкаай для выраўнівання саломы, калі крыюць страху.

Стужачка (кадка, ленточка) — 1) кубел; 2) памяньшальнае ад “стужка”.

Студзень, квашаніна, студзіна, халоднае (холодец) — застылы адвар свінных ці ялавічных костачак і вушэй.

Студня, калодзеж (колодец) — штучная выкапаная крыніца з невялікай надбудоўкай над зямлёй.

Ступа (ступа) — 1) драўляная прылада для вырабу таўкачом круп з ячменю, грэчкі і проса; 2) самалоўнае прыстасаванне для лоўлі парнакапытных, пераважна ласёў.

“Ступка” —  традыцыйны танец.

Ступіца (ступица) — асноўная частка кола, у якую ўстаўляюцца спіцы, а ў сярэдзіну яе прапускаецца вось.

Стыкальнік (истыкальник) — драўляны брусок аднае даўжыні з бердам з дзвюма прывязанымі на канцах вяровачкамі; ужываецца, каб паўней і шчыльней  саткаць аснову.

Стэльмах (тележник) — майстар па вырабе калёсаў.

Суборная субота, зборная субота (девичник) —  вечарынка напярэдадні вяселля.

“Субота” — месцкі бытавы танец.

Сувой (сувой, трубка полотна) — цэлы кавалак палатна, скручаны ў трубку.

Судзень, судзенчык — вялікая карзіна з вечкам для захоўвання каўбас і сала (в. Ляхавічы Крамяніцкага с/с Зэльвенскага р-на).

Судзіна (бочка) (корзина) — вялікая бочка з вушкамі для захоўвання збожжа (Баранавіцкі раён).

Сукала (сучило, сукало) — прылада для пераматвання нітак на цэўку.

Сукаватка, вершаліна (суковатка) — першабытная прылада працы для апрацоўкі зямлі, яловая верхавіна з завостранымі сукамі для рыхлення глебы.

Сукальнік — сукала (в. Сыраежкі Кватэрскага с/с Бераставіцкага р-на).

Сукман (плащ) — суконны плашч.

Сукнавальня (сукновальня) — валюшня.

Сукня, суконнік (юбка) — спадніца, пашытая з купленага сукна (Тураўскі раён).

Суконка (суконка) — 1) суконная ануча; 2) мянушка.

Супоня (супонь) — повад, якім звязваюць хамут, запрагаючы каня.

Супрадкі (посиделки) — сумеснае прадзенне ў адной хаце.

Сурдушчык (сюртук) — верхняя вопратка смаргонскіх мяшчанак, якія насілі яе толькі па святах. Шылі яе з тонкага сукна на ватнай падкладцы. На лета да яе прышывалі аксамітны каўнер, а на зіму — футравы (Малчанава, с. 156).

Суржык — страва, звараная з мукі, падрыхтаванай з роўных частак зярнят жыта, гароху, грэчкі, ячменю, аўсу, бабоў, пшаніцы (Малчанава, с. 193).

Сурма (сурьма) — музычны інструмент, доўгая труба.

Сурмач (сурьмач) — 1) той, хто падае сігнал сурмою; 2) прозвішча.

Сурвэтка (художественная салфетка) — мастацкі (тканы, вязаны ці плецены) невялікі выраб для ўпрыгожвання ў хаце.

Сутана (сутана) — верхняе доўгае цёмнага колеру адзенне каталіцкага духавенства, якое носяць па-за службай.

Сушня (овин) — памяшканне для сушкі збожжавых, льнотрасты і канопляў.

Сцірта (скирда) — вялікі стог сена, саломы або снапоў збажыны, прызначаных для захавання пад адкрытым небам.

Сцізорык (перочинный нож) — невялікі складаны кішэнны нож.

Сцябла — традыцыйнае прыстасаванне для перавозу рыбных сетак у лодцы.

Сыгнэт — пярсцёнак з пячаткай.

Сынку — ласкавы зварот у даўнім клічным склоне да мужчыны, часцей хлопчыка.

Сыр (сыр) — старадаўні малочны прадукт харчавання. Кіслае малако ставяць у печ, каб яно стварожылася. Пасля выліваюць у клінок і падвешваюць, каб сцякала сыроватка, а пасля кладуць паміж дзвюмя дошчачкамі або пад камень, каб адціснуць усю сыроватку. Атрымліваем сыр, які можна і пасушыць.

Сырамяць, сырыца (сыромять) — саматужна апрацаваная нядубленая шкура буйной рагатай жывёлы.

Сырніца (сырник) — будынак для сушкі і захоўвання сыру.

Сырніца, маканіна — малочная страва, кавалкі сухога сыра здрабнялі, залівалі малаком, варылі і потым дабаўлялі масла.

Сыта (сыта) — засалоджаная мёдам або цукрам гатаваная вада як абрадавая страва на куццю і памінках.

Сябрыны — звычай сумеснага карыстання сенажаццю, пашай, пчоламі і г.д.

Сявенька, сеўнік, сяўня, лубка (севалка, лукошко) — саломеная круглая альбо авальная каробка з вушкамі для пераноскі і пасеву збожжа і іншага насення (семя, канаплі).

Сявец (передник) — фартух для пераноскі насення ў час сяўбы (вёскі Крамяніцкага с/с Зэльвенскага р-на).

Сядзіба, сяліба (усадьба, двор) — падворак каля хаты.

Сядло (седло) — сядзенне для конніка, якое мацуецца на спіне каня.

Сядміца (седмица) — старадаўняя славянская назва тыдня.

Сядок (седок) — 1) коннік, верхавы; 2) той, хто едзе на калёсах або санях.

Сякера (топор) — прылада працы для апрацоўкі драўніны. Складаецца з жалезнага ляза з абухом, у які ўсталена тапарышча (драўляная ручка).

Сяло (село) — вёска, у якой ёсць царква.

Сяльпо (сельпо) — сельскае спажывецкае таварыства.

“Сямёнаўна” — месцкі бытавы танец.

Сям’я (семья) — першасная этнадэмаграфічная аснова, якая заснавана на шлюбе, кроўна-сваяцкіх адносінах людзей, на агульнасці побыту, узаемнай маральнай адказнасці і сацыяльнай неабходнсці ў фізічным і духоўным выхаванні чалавека.

Сяннік (сенник, тюфяк) — мяшок, напханы сенам, на якім спяць.

Сярмяга, сярмяжына (сермяга) — верхняе адзенне з грубага нефарбаванага даматканага сукна.

Сярмяжнік (бедняк) — вясковы бядняк у дарэвалюцыйнай Масковіі.

Сярнічка (спичка) — запалка.

Сярпанка (серпянка) — намітка.

Сястранка, сяструнка — дваюрадная сястра.

Сячкарня (соломорезка) — ручная машына для рэзкі саломы на корм жывёле.

 


-Т-


Тавар (товар) — буйная жывёла, уключаючы авечак і свіней. Птушка свойская за тавар не лічылася (в. Садавічы Капыльскага раёна).

Талака — калектыўная бяслатная ўзаемадапамога пры тэрміновай рабоце.

“Талакуха”, “Талака” — старадаўні традыцыйны танец. Масавы кругавы танец, які звычайна выконвалі пасля застолля ў талацэ. Два кругі, адзін у адным рухаліся ў розныя бакі, а пасля ўдзельнікі пераходзілі з аднаго круга ў другі. Упершыню танец быў запісаны П. Шпілеўскім у сярэдзіне ХІХ ст.

“Талакно” — імпрвізаваны танец мужчын у Рагачоўскім райне з кароткай песняй пра талакно.

Талакно (толокно) — мука з ачышчанага пражанага аўса, з якой робяць мілту.

Такавішча — месца, дзе такуюць птушкі.

Такарня (токарня) — такарная майстэрня.

Талер (талер) — 1) срэбная манета ў Вялікім Княстве Літоўскім вагой 28-32 г; 2) вага срэбра, роўная вазе аднаго талера.

Талерка (тарелка) — сталовая пасудзіна круглай формы з шырокім дном і прыўзнятымі краямі.

Талеркі (тарелки) — самагучальны саўдарны музычны інструмент. Уяўляе сабой дзве аднолькавыя або розныя па велічыні металічныя дыскі з пукатасцю па сярэдзіне, у цэнтры якой — невялікія круглыя адтуліны для прасоўвання рэменя, за які трымаюць талеркі.

Талісман (талисман) — прадмет, які паводле забабонных уяўленняў прыносіць яго ўладальніку шчасце і ўдачу.

Талмуд (талмуд) — збор дагматычных, рэлігійна-этычных і прававых палажэнняў іўдаізму.

Талька — маток нітак.

Тапарышча (топорище) — 1) ручка сякеры; 2) мера даўжыні, роўназ ручку ад сякеры.

Таптуха (топтуха) — сетка для лоўлі рыбы.

Тарантас (тарантас) — дарожная павозка на чатырох колах, звычайна крытая.

Татары (татары) — прыбылы да нас у Беларусь на службу або ўзяты ў палон народ з Азіі або Крыма. Татары з’явіліся ў нас у ХІV ст. пры вялікіх князях Гедзіміне і Вітаўце.

Тарка (тёрка) — прадмет кухоннага ўжытку — металічная пласцінка з дзіркамі, якая служыць для раздрабнення, расцірання чаго-небудзь (напрыклад, гародніны).

Тарпа, запер (отсек гумна) — застаронак у гумне, у якім захоўвалі неабмалочаныя збожжавыя культуры (Вілейскі раён). Адна тарпа была з аднаго боку ад малатаўні, а другая тарпа — з другога боку ад малатаўні.

Тартак (лесопилка) — лесапільны цэх альбо завод на рацэ, дзе распілоўваюць бярвенні на дошкі і брусы.

Татэм (тотем) — пэўны від жывёл, раслін ці які-небудзь прадмет нежывой прыроды, які аб’ектам рэлігійнага пакланеня.

Таўканіца, таўканіна, камы, каша (картофельное пюре) — са зваранай абабранай бульбы таўклі качалкай кашу, у якую дабаўлялі сала і іншыя прысмакі (Малчанава, с. 199).

Таўкач (толкач) — прылада ў выглядзе качалкі з патоўшчаным круглым канцом, якой таўкуць што-небудзь (напрыклад, крупы ў ступе).

“Таўкачыкі” — старадаўні традыцыйны танец. Імітуе таўчэнне і абіванне зерне ў ступе.

“Таццянка” — традыцыйны танец, вядомы ў Чавускім раёне, які выконваюць дзве пары, спяваючы песню пра Таццяну.

Тачыла (точило) — варштат для навострывання лёзаў рэжучых інструметаў.

Тканка, тканіца, кібалка, капіца, лямец (кибалка) — абручык, на які ўкладвала валасы замужняя жанчына.

Ткацтва (ткачество) — выраб тканіны з пражы.

Ткалля, ткачыха (ткачиха) — жанчына, якая тчэ кросны.

Ткацтва паясоў — выраб на маленькім ткацкім варштаце паясоў.

Тога (тога) — у старажытных рымлян было верхняе мужчынскае адзенне, доўгі плашч без рукавоў.

Ток (ток) — 1) гумно; 2) малатаўня ў гумне, глінабітная ўтрамбаваная падлога, на якой малацілі цапамі (Вілейскі раён).

Токар (токарь) — спецыяліст па апрацоўцы дрэва, металу шляхам абточвання.

Толь (толь) — тоўсты насычаны воданепранікальным саставам кардон, які выкарыстоўваецца для пакрыцця даху.

Тор — дарога, след, пакінуты калёсамі.

Тора — старажытнагабрэйская назва Пяцікніжжа Майсеева, тэкст малітваў напісаны ад рукі на пергаменце.

Торба (сума) — 1) невялікі мяшок звычайна з даматканай тканіны: 2) аброк — мяшок з сечкай і аўсом, што адзяваўся на галаву каню.

Торбачнік (нищий) — жабрак.

Торгала (торгало, пастка) — нерухомы  самаападны самалоў для здабычы куніц, гарнастаяў, норак, вавёрак, тхароў.

Трайня (тройня) — падоўжны брус у калёсах, які злучае пярэднюю вось з задняй.

Тракт, гасцінец (тракт) — шырокая праезджая дарога.

Трама (трам) — апорная бэлька, якая падтрымлівае столь.

Транты (тряпьё) — лахманы.

Трапальня (трепальня) — памяшканне для трапання валакна. Звычайна ў  сялян лазня была трапальняй.

Трапальнік — драўляны стол, на які кладуць кудзелю для выбівання трапачкай (трапалам) кастры (в. Дайнова Жылінскага с/с Іўеўскага раёна).

Трапар (тропарь) — малітоўны верш для спеву ў гонар якога-небудзь праваслаўнага святога.

Трапло, трапашка (трепало) — 1) плоскае драўлянае прыстасаванне накшталт мяча, якое служыць для выбівання кастрыцы са сцёртага ў церніцы лёну; 2) чалавек, які гаворыць лухту, зашмат гаворыць.

Трапкач (рушник) — ручнік з доўгімі махрамі.

Трасілка (трясилка) — машына для ачысткі льнянога валакна.

Трасуны (трясуны) — двухрогія драўляныя вілкі (Малчанава, с. 41).

“Трасуха”, “Пацяруха” — старадаўні традыцыйны танец. Танцуюць дзве пары дзяўчат і хлопцаў, патрэсваючы рукамі і плячамі.

Трасянка (трясянка) — корм для свойскай жывёлы, падрыхтаваны з тонкай саломы і сена.

Траціна (третина) — 1) старая мера плошчы — трэцяя частка надзельнага ўчастка зямлі (звычайна валокі); 2) адна з трох роўных частак чаго-небудзь. Сялянін, які меў трацінку зямлі, лічыўся ў вёсцы сярэдняга дастатку, бо былі і бяднейшыя.

Трашчотка (трещётка) — 1) прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараецца трэск, шум, стук, лёскат; 2) машына для ачышчэння лёну; 3) той, хто шмат гаворыць, балбатун (балбатуха).

“Траян”, “Тройка” — традыцыйны танец, які выконваецца ўтрох.

Труба (труба) — духавы музычны інструмент. Даўжыня вар’іруецца ад 1,3 м да 3 м. Выраблялі з хвоі або бляхі. Выкарыстоўвалі пастухі, паляўнічыя і вайскоўцы. Некаторыя музыкі маглі на трубе сыграць польку, вальс, кадрыль.

Трубка (трубка) — умоўная прыблізная мера палатна.

Труска (труска) — адзінка для вымярэння хмелю.

Тройца (Троица) — свята Сёмухі.

Трыбух, кіндзюк (кушанка) — страўнік забітай жывёліны запаўняўся грэцкаю кашаю са скваркамі або невялікімі кавалачкамі сала і запякаўся на скаварадзе ў печы (Малчанава, с. 201).

Трывуголка (треуголка) — даўней трохкутная форменная шапка.

Трыгубіца, трохсценка, абарэц, ражоўка, баўтуха (трегубица) — традыцыйная рыбалоўная снасць, якая складаецца з трох сеткавых палотнішчаў: аднаго густога, паміж двума рэдкімі, з вялікамі вочкамі.

Трыёдзь (триодь) — хрысціянская богаслужэбная кніга, у якой змешчаны трохпесенныя каноны. Слой тынку на паверхні

Трызна (тризна) — язычніцкі пахавальны абрад у старажытных славян. Цяпер іншы раз гэтым словам называюць памінкі.

Тры каралі, Аб’яўленне Пана (Три короля) — каталіцкае свята Трох каралёў, якое адзначаецца 6 студзеня. Каталікі на дзвярах хаты ў сенях крэйдай пішуць тры літары: К+М+Б, якія сімалізуюць імёны Каспар, Мельхіёр і Балтазар. Яны папярэджаныя анёлам прыйшлі першымі пакланіцца немаўляці Ісусу.

Трысценнік, трысцен, ляцён (трёхстенная пристройка) — зрубнае памяшканне, якое складаецца з трох сцен, дабудаваных да асноўнай хаты. Звычайна ў трысценіку рабілі печ, і тут яна была кухняй і сталоўкай. Распаўсюджана была пасля апошняй вайны ў Цэнтральнай Беларусі.

Тузін (дюжина) — лік 12.

Тук (растопленный жир) —  гарачы тлушч з печанага сала. У тук мачалі бліны, бульбу, хлеб.

Тунікападобны крой — кавалак тканіны складваецца папалам па ўтку, у верхняй частцы з бакоў пакідваюцца адтуліны для рук, а па сярэдзіне перагіну робяць выраз для галавы і спераду разрэз.

Тураўскі карагод (туровский хоровод) — веснавы карагод з караваем на Юр’е (23 красавіка с.ст.). Бытаваў на Палессі.

Турыцы, туры, летніцы (праздник тура) — старажытны абрад пакланеня туру, якога ў некаторых лічылі “жывёльным богам”. Існавала гульня “У тура”.

Тушонікі, тушанка (тушёнка) — тушаная бульба. Ачышчаную бульбу разразалі на кусочкі тушылі (без вады) з салам або слівамі ў печы.

Тушонка (тушёнка) — кансерва з свінога сала і мяса або цяляціны. Яна бытавала ў ваенны і пасляваенны час, калі паступала са ЗША як дапамога. Пасля такія кансервы выраблялі і ў Беларусі.

Тыдзень (неделя) — адзінка вымярэння часу памерам 7 сутак, ад панядзелка да наступнай нядзелі ўключна.

Тын (забор, тын) — плот з вертыкальных жэрдак, пераплецены лазой, бярозавымі галінкамі ці іншых дрэў.

Тынк (штукатурка) — аддзелачны раствор з сумесі рэчываў (вапны, гліны, пяску, цэменту, вады).

Тынкаванне (штукатурить) — класці тынк на сцяну.

Тынкоўка (штукатурка) — слой тынку на паверхні будынка, насціл гліны па прыбітых на сцяне лучынах унутры хаты.

Тычка (веха, шест) — драўляны шост, які ставіцца на мяжы ўчастка сенажаці або поля.

Тэбель (сверло) — свердзел, свярдзёлак, якім робяць свідравіны адносна вялікага дыяметра.

Тэблі, цвікі (деревянные колки) — невялікія калкі да 5 см, якія забівалі ў спецыялна прасвідраваныя адтуліны драўляных канструкцый.

Тэрніца — месца каля варыўні, на якім труць лён (в. Валішча Пінскага раёна).

 


-У-


“У жмуркі” — дзіцячая гульня, калі адзін жмурыць, а астатнія хаваюцца ад яго. Затым ён усіх шукае. (Бытавала ў Вілейскім раёне.)

“У карагодзе мы былі” — танцавльна-гульнёвы карагод. Зафіксаваны ў Лельчыцкім раёне.

“У карнача”, “У апуку” — дзіцячая гульня з мячыкам.

“У мядзведзя на бару” — дзіцячая гульня. Дзеці выбіраюць “мядзведзя”, затым імітуюць збіранне грыбоў. “Мядзведзь” бегае за імі і стараецца некага схапіць. Каго схопіць, той будзе “мядзведзем” замест яго.

“У намеры” — гульня моладзі у час посту, калі не дазвалялася спяваць. Гульня прадаўжалася да таго часу, пакуль усе не размяркуюцца па парах. Той, хто выбраў сабе пару (калі дзяўчына глядзела ў яго бок), цалаваў дзяўчыну.

Уваходзіны, улазіны, ухошчыны (новоселье) — урачыстасць са звычаямі пры засяленні новай хаты або кватэры.

Увод парадзіхі (введение роженицы в храм после крещения ребёнка) — першы прыход у царкву парадзіхі праз 6 тыдняў пасля родаў.

Угналь (кузнечный гвоздь для подковы) — цвік, якім прыбіваюць падкову да капыта каня.

Удава, удавіца (вдова) — жанчына, у якой памёр муж.

Удава саламяная — жанчына, якая знаходзіцца ў часовай разлучцы з мужам.

Удавец (вдовец) — мужчына, у якога памерла жонка.

Удовіны (вдовий) — той, што належыць удаве.

Узалаўе — прыстасаванне для перавозкі бярвенняў на калёсах, уяўляе сабой шырокую перакладзіну з жалезным шворанам. Кладуць на перадок калёсаў (в. Кіевічы Блеўчыцкага с/с Капыльскага р-на).

Узвар (взвар, компот) — адвар з ягад, траў, сушаных яблыкаў, груш, сліў.

Узвіжанне, звіжанне (воздвижение) — хрысціянскае свята ў гонар Крыжа, аднойчы над вернікамі ўзнік крыж, на якім быў распяты Хрыстос. Адзначаецца 14 верасня (праваслаўныя па старым стылю).

Уклейніца — традыцыйная рыбалоўная снасць, тып сеткі. Мае адно сеткавае палотнішча, праз верхні і ніжні край  якога працягнуты дзве вяроўкі. Ею ловяць верхаводку (уклейку).

Украінцы — славянскі народ, які пераважна жыве на Украіне.

Уладыка (владыка) — 1) архірэй, мітрапаліт; 2) уладар.

“У лапу”, у чысты кут, нямецкі кут — вырубка кутоў без выступаючых канцоў бярвенняў.

Улегцы (порожняком) — едуць з пустым возам, без груза.

Умітусь, умітуські — дзяцей укладвалі спаць парадкам галава — ногі.

Умывальнік — пасудзіна з кранам.

Умывальня — памяшканне, дзе ўмываюцца.

Умыканне (умыкание) — выкраданне дзяўчыны з мэтай заключэнне шлюбу. На Беларусі часта ўмыканнем займаліся дзецюкі-стараверы, якія каля царквы выкрадалі дзяўчыну, атрымаўшы ад яе папярэднюю згоду.

Унук (внук) — сын сына або дачкі для дзеда і бабы.

Унучка (внучка) — дачка сына або дачкі для дзеда і бабы.

Уплёт — каснік, які ўплятае дзяўчына ў касу.

Урадавец, урадовец, ураднік — дзяржаўная службовая асоба ў ВКЛ.

Ураднік (урядник) — 1) ніжэйшы чын павятовай паліцыі; 2) унтэр-афіцэр у казацкім войску.

Услон, зэдаль, зэдлік (скамейка) — невялікая перанасная лаўка.

Устава — заканадаўчы акт у ВКЛ.

Усходняе Палессе (Восточное Полесье) — этнаграфічны рэгіён, у які ўваходзіць пераважна Гомельская вобласць.

Усыпішча, забойня (деревянная бочка) — бандарная высокая пасудзіна для захоўвання збожжа, ёмкасць на 20 пудоў збожжа (вышыня 140-160 см, дыяметр 80-90 см) (Цітоў, с. 57).

Утворнае цеста (тесто) — такое цеста, якое закісла, але не падышло. З яго пяклі аладкі і бліны.

Уток (уток) — папярочныя ніткі, якія працягваюцца праз зеў асновы кросен.

Утулка, букса, утулак (втулка) — дэталь калодкі кола, у якую ўстаўляецца вось.

Ухіл ракі (уклон реки) — схіл узроўню вады ў метрах на адзін кіламетар.

Ушак, вушак (косяк) — вертыкальны брус, з дапамогай якога фармуюцца праёмы дзвярэй і акон і адначасова забяспечваецца ўстойлівасць сцен.

Учан — старажытны дашчаты карабель. Бытаваў на Заходняй Дзвіне.

Участак зямлі (участок) — пасля рэформы 1861 р. у кожным полі сялянская сям’я атрымлівала паласу зямлі, якая аддзялялася ад суседняй вузкай мяжой (на адну баразну). Пасля ўчасткі драбіліся на меншыя ў выніку падзелу сям’і.

Участковы (участковый) — міліцыянт, які замацаваны на службе за пэўным участкам, наглядае за парадкам у ім.

Ушэсце (вознесение) — свята ў чацвер на шостым тыдні пасля Вялікадня, на саракавы дзень пасля яго.

Ушчунак (наказание, взыскание) — пакаранне, спагнанне.

 


-Ф-


“Факстрот” (фокстрот) — бытавы танец, хуткі рытмічны чатырохдольнага памеру.

Фалда (складка, фалда) — складка на адзенні.

Фальбона (оборка, подзор) — палоска матэрыялу, прышытая зборкамі да спадніцы, фартуха і г.д.

Фальварак (фольварок) — панская гаспадарка, дзе вытворчасць збожжа і  прадуктаў разлічана на продаж. Фальваркі былі на Беларусі з 1557 да 1861 р.

Фальварковец (владелец фольварка) — уладальнік фальварка.

Фалькларыст (фольклорист) — той, хто займаецца фальклорам.

Фальклор (фольклор) — вусная народная творчасць.

Фалюш (сукновальня) — валюшня, будынак, дзе валяць сукно, або прылада для валення сукна.

Фамілія (фамилия, род) — род, сям’я.

Фандачкі (оборка) — складачкі ў прышытай зборцы ў доўгай безрукаўцы.

Фанера (фанера) — матэрыял са склееных тонкіх пласцін дрэва, які выкарыстоўваецца для абліцоўкі сталярных вырабаў.

Фант (фант) — гульня, удзельнікі якой у якасці штрафу выконваюць тыя ці іншя жартоўныя дзеянні.

Фанфара (фанфара) — 1) медны духавы музычны інструмент у выглядзе падоўжанай трубы без вентыляў; 2) сігнал урачыстага характару, які падаецца гэтым інструментам і абвяшчае аб пачатку ўрачыстасці.

Фарба (краска) — рэчыва, якое выкарыстоўваецца пры фарбаванні.

Фарбавальнік (краситель) — рэчыва, якое дадаецца ў фарбу для змены колеру.

Фарбавальня (красильная) — майстэрня, дзе фарбуюцца тканіны.

Фартух, запаска, затулка, крыска (передник) — паясная адзежына, якую накладваюць спераду на спадніцу.

Фаса, фаска (кадочка) — 1) пасудзіна для масла; 2) адзінка для вымярэння сыпкіх і вадкіх рэчываў; 3) скрынка на адзін пуд збожжа.

Фасад (фасад) — знадворны бок будынка (галоўны, бакавы, тылавы).

Фаска (фаска) — скошаны край якога-небудзь элемента.

Фацэт (шут, комик) — камічны забаўны чалавек.

Фетыш (фетиш) — прадмет, якому пакланяюцца і прыносяць ахвяры,  бо па страдаўніх вераваннях ён уладае звышнатуральнымі сіламі. Напрыклад, беларусы лічылі, што некаторыя камяні здольныя лячыць хваробы.

Фіранкі (занавескі) — вырабы для завешвання і ўпрыгожвання акон.

Флігель (флигель) — невялікая прыбудова да будынка або асобны невялікі будынак пры вялікім доме.

Фляндроўка (раскраска) — аздабленне драўляных і керамічных вырабаў, пакрыццё спецыяльнымі фарбамі прадметаў у выглядзе зігзагаў, хваль, палос.

Форма (форма) — драўляная прамавугольная ёмкасць для вымярэння масла, прыблізна каля аднаго кілаграма.

Фортка (форточка) — 1) невялікія дзверцы для ўваходу ў падворак з вуліцы; 2) шкляныя дзверцы ў акне для праветрывання памяшкання.

Франтон (франтон) — частка фасада паміж двума схіламі страхі і карнізам.

Фуганак, гэбель (фуганок) — стругальны дрэваапрацоўчы інструмент.

Фундацыя (ад лац. fundacio закладанне асноў) (пожертвания) — ахвяраванне манастырам, цэрквам, касцёлам.

Фунт (фунт) — мера вагі, якая адпавядае 409,5 грама.

Фунтавік (фунтовик) — гіра вагой у адзін фунт.

Фунтоўка — гатунак летніх вялікіх груш.

Футляр (футляр) — скрынка ці чахол, куды кладуць рэчы, каб захаваць ад псавання.

Футляршчык (футлярщик) — майстар, які робіць футляры.

Футра (мех) — 1) поўсць, шэрсць; 2) вырабленая шкура пушнога звера; зімовая вопратка з вырабленых шкур пушнога звера.

Футравіна (пушнина) — вырабленыя шкуркі пушных звяроў як прадмет гандлю.

Футэрка — кароткае адзенне з футра.

Футэршчык (меховщик) — той, хто шые адзенне з футра.

Фургон (фургон) — кібітка, павозка (даўжынёй 2 сажні), пакрытая белым палатном, якая выкарыстоўвалася для перавозкі пасажыраў. У яе запрагалі ад 4 да 6 коней.

Фура, хура (фура) — вялікія калёсы для перавозкі грузаў. Магла быць з будой.

Фураж (фураж) — раслінны корм для свойскай жывёлы.

Фуражка (фуражка) — форменная шапка з аколышкам і казырком.

Фуражыр (фуражир) — асоба, якая ахоўвае і выдае фураж.

Фурман, фурманшчык (кучер) — той, хто кіруе канём, едучы на на калёсах альбо санях.

Фурманка (подвода) — падвода для перавозкі грузаў.

Фэст (ярмарка) — вялікае свята на вёсцы з кірмашом і пагулянкамі.

 


-Х-


Хабёр — цар усіх ракаў, які меў залатыя клюшні і вочы. Яго вобраз раскрыты ў чарадзейных казках, дзе ён выступае чароўным памочнікам галоўнага героя.

Хадакі, пасталы (лапти кожаные) — скураныя лапці.

Хаднік — вузкая доўгая паласа грубай тканіны, якая рассцілаецца на падлозе.

Хадунок — прыстасаванне, пры дапомозе якога дзіця вучыцца хадзіць.

Халадзец — страва з загуслага пры ахалоджванні мяснога або рыбнага адвару з дробнымі кавалачкамі мяса або рыбы.

Халаднік (холодник) — вадкая халодная страва з цыбулі, шчаўя, бурачніку.

Халасцяк — нежанаты мужчына.

Халат — верхняе хатняе або рабочае адзенне, якое захінаецца або зашпіляецца.

Халупа, халупіна — невялікая бедная хата.

Халупнікі — малазямельныя і бяззямельныя сяляне ў ХVІ—ХІХ стст.

Халява (голенище) — 1) частка бота ад ступні да калена; 2) здзекліва пра жанчыну лёгкіх паводзінаў.

Хак (резец) — прылада для здабывання жывіцы.

Халера — 1) дэнамічная постаць любой хваробы; 2) заразная хвароба, якая ў мінулыя стагоддзі прыводзіла да масавага мору людзей.

Хамут (хомут) — частка вупражы, што складаецца з драўлянага каркаса (клешчаў), абкладзенага мяккім лямцам (хамуцінай) з унутранага боку.

Хамутнік, рымар — майстар, які вырабляе хамуты.

Хапун — міфічная істота, якою страшылі маленькіх дзяцей.

Хата (изба) — жылы будынак, зроблены з бярвенняў.

Хатнік — 1) дамавік, дух, які жыве ў хаце пад печчу; 2) загадчык хаты-чылальні на вёсцы.

Хатуль, хатулёк, хатыль, — вялікі клунак рэчаў, звязаных у хустку або посцілку, які звычайна носяць за спіной.

Харугва — 1) царкоўны сцяг, палотнішча на дрэўку з вобразамі святых; 2) баявы сцяг войска.

Харунжы — 1) сцяганосец; 2) малодшы афіцэрскі чын у конным войску.

Хаўрус — 1) група людзей, звязаная агульнымі мэтамі, інтарэсамі; 2) саюз, садружнасць.

Хаўруснік — саўдзельнік у нейкай справе.

Хаўтуры — абрад провадаў нябожчыка для пахавання.

Хахаль — палюбоўнік, залётнік.

Хвоя — сасна, ігліца сасны

Хлеб (хлеб) — асноўная страва, якая выпякаецца з жытняй мукі.

Хлеў (сарай) — будынак для свойскай жывёлы.

Хлеўнік, хляўнік  — сядібны дух, які жыве ў хляве.

Хмель — 1) павойная расліна сямейства тутавых, якая выкарыстоўваецца ў піваварэнні; 2) хмельны напітак.

Ходзікі — насценны гадзіннік з гірамі.

Ходнікі — 1) тканыя дарожкі ў хаце (в. Хойна Пінскага р-на); 2) тратуар.

Хормайстар — кіраўнік хору.

Хорт (борзая) — паляўнічы сабака з доўгай вострай мордай, доўгімі нагамі, паджарым жыватом і гладкай поўсцю.

Хоры (хоры) — адкрытая галерэя або балкон у верхняй часцы царкоўнага будынка для размяшчэння там хору і музыкантаў.

Храпуснік, дзядзеўнік — балотная трава, якую ўлетку збіраюць, вараць і квасяць. Захоўваюць у склепе або халадоўні. Выкарыстоўваюць у ежу як халаднік (в. Нароча Вілейскага раёна).

Хроснік, хрэснік — хрышчоны сын у адносінах да хрышчоных бацькоў.

Хросніца, хрэсніца — хрышчоная дачка у адносінах хрышчоных бацькоў.

Хрусты, хрушчы — кулінарны выраб з пшанічнай мукі.

Хрыстосавацца — у праваслаўных звычай цалавацца 3 разы, віншуючы са святм Вялікадня.

Хрысціцель — той, хто правёў хрышчэнне.

Хрысціцца, жагнацца — рабіць знак Крыжа.

Хрысціяне веры евангельскай — пяцідзесятнікі.

Хрэсны — той, што звязаны з абрадам хрышчэння.

Хрэсны ход — царкоўнае шэсце з крыжамі, харугвамі і абразамі.

Хрэсьбіны, хрысціны, радзіны (крестины) — сямейнае свята, калі хрысцяць дзіця альбо адзначаюць яго нараджэнне.

Хустка (платок) — жаночы галаўны ўбор у выглядзе кавалка прыгожай тканіны.

Хутар, футар (хутор) — асобная сяліба за вёскай.

 


-Ц-


Цадзілка (цедилка) — 1) кавалак палатна для працэджвання малака; 2) друшлак (ганчарная пасудзіна з маленькімі адтулінамі ў дне для працэджвання ежы).

Цагельнік (рабочий на иготовлении кирпича) — той, хто робіць на цагельні, вырабляе цэглу.

Цагельня (кирпичное производство) — 1) майстэрня па вырабу цэглы; 2) месца, дзе капаюць гліну.

Цаліна (целина) — некранутая, ніколі не араная, але прыгодная для апрацоўкі зямля.

Цаліннік (целинник) — жыхар цаліны, той, хто асвойвае цаліну.

Цалінніца (целинница) — жыхарка на цаліне.Цалкавуха (яичница) — спечаныя на скаварадзе яйкі, у якіх не змешваецца бялок з жаўтком.

Цаля — мера даўжыні, роўная 2,54 см.

“Цапы” (“Цепы”) — традыцыйны танец, у якім імітуюцца рухі абмалочвання збожжа цапамі.

“Цар за горадам гуляе” — карагод-гульня.

Царква (церковь) — 1) арганізацыя духавенства і вернікаў пэўнай рэлігіі; 2) праваслаўны храм.

Царкоўнапрыходская школа (церковноприходская школа) — пачатковая школа, якая адкрывалася царкоўным прыходам.

Царскія вароты (царьские ворота) — двухстворчатыя дзверы ў цэнтры іканастаса, яны злучаюць алтар з асноўным памяшканнем царквы.

Цацка (игрушка) — прадмет для гульні дзіцяці.

Цвікадзёр (гвоздодёр) — лапа, прылада для выравання цвікоў, забітых у што-небудзь.

Цвікар (гвоздарь) — рабочы, які вырабляе цвікі.

Цвікарня (гвоздарня) — памяшканне, дзе вырабляюць цвікі.

Цвікольнік, бурачнік (свекольник) — квашаная халодная вадкая страва са звараных і здробненых буракоў.

Цвінтар (погост) — падворак каля царквы.

Цельная (стельная корова) — цяжарная карова, ласіха.

Церка (мялка) — мяльніца ў в. Старое Сяло Глускага раёна.

Церніца (мялка) — прылада для цёркі канапель.

“Церніца” — традыцыйны танец. Ён імітуе абіванне лёну, пры гэтым спяваецца песня пра церніцу і лён.

Цесць (тесть) — жончын бацька.

Цёзка (тёзка) — чалавек, які мае аднолькавае з кім-небудзь імя.

Цёрка (тёрка) — тарка для цёркі бульбы (в. Касічы Вілейскага раёна).

Цёрла (корчага) — гліняная пасуда, у якой труць мак, каноплі, таўкуць бульбу.

Цёс (доска тесаная) — дошка, вырабленая сякерай (счасаная) з раскалотага бярвяна.

Цёска (щепка) — мясцовая назва трэскі.

Цётка (тётя) — 1) бацькава або матчына сястра; 2) ласкавы зварот да любой старэйшай жанчыны.

Цётухна (тётушка) — ласкава пра цётку.

Цёця (Тётя) — багіня лета, урадлівасці і добрабыту ў язычніцкай міфалогіі.

Цёшча (тёща) — жончына маці.

Цівун (тивун) — наглядчык над працай сялян у памешчыка ў часы прыгону.

Ціскі (тиски) — прыстасаванне для заціску і ўтрымання прадмета пры апрацоўцы.

Ціхоня (Тихоня) — 1) вадзянік, жыхар стаячай вады, які адрозніваецца ад вадзяніка бягучай вада — вірніка; 2) вадзяная кветка, у якую ператварылася дзяўчына-тапельніца па імені Ціхоня.

Цмок, смок (змей) — у казках і паданнях пачвара ў вобразе змея, дракона.

Цуд, цуда (чудо) — 1) тое, што выклікае захапленне, здзіўленне; 2) невытлумачаная з’ява, якая выклікаецца чарадзействам.

Цуг (ад ням. Zug) (цуг) — запрэжка, у якой коні або быкі ідуць адзін за адным ці парамі адна за адной.

Цуглі (удила) — два металічныя звяны, якія прымацоўваюцца да рамянянёў аброці і служаць для закілзвання каня.

Цукарніца (сахарница) — пасудзіна для цукру.

Цукерка (канфета) — салодкі кандытарскі выраб у выглядзе плітачкі, шарыка падушачкі і г.д.

Цукраварня (сахароварня) — майстэрня, дзе вырабляецца цукар.

Цура, рулі, гармушка (тюра) — вадкая салодкая страва з кавалачкамі хлеба.

Цурка (чурка, палочка) — 1) закрутка — прылада для вязання снапоў, кулёў саломы; 2) запорны брус для кубла (адзін канец танчэйшы, а другі таўсцейшы і ў ім — адтуліна для дужкі замка).

Цурбан, цурбак (чурбан) — адрэзак ад бярвяна.

Цыбік (цибик) — пакет, скрынка з гарбатаю (ад 40 да 80 фунтаў).

Цыбук — трубкападобны стрыжань курыльнай люлькі, праз які курэц уцягвае дым тытуню.

Цыбуля-сявок (лук-севок) — агароднінная расліна сямейства лілейных з цыбулінай і трубчытымі лісцямі.

Цыбур (стебель) — тоўстае сцябло, пругкае.

“Цыган” — маска-персанаж у каляндарных і вясельных абрадах.

Цыганы (цыгане) — народнасць індыйскага паходжання, якая доўгі час вандравала. У Беларусі вандруюць з часоў Сярэднявечча, жывуць аседла з 1958 р.

Цыгейка (цигейка) — футра, вырабленае са шкуры авечкі цыгайскай пароды.

Цыкорыя (цикорий) — 1) сушанае карэнне расліны цыкорыю, якое дадаюць для смаку і паху ў каву, а таксама для прыгатавання сурагату кавы; 2) напітак, прыгатаваны з гэтага карэння.

Цыклёука (циклёвка) — цыкляванне.

Цыкля (цикля) — сталёвая пласціна з вострым, спецыяльна заточаным кантам для выраўнівання паверхні чаго-небудзь драўлянага.

Цыкляваць — рабіць гладкай паверхню драўлянага прадмета з дапамогай цыклі.

Цымбаліст (цимбалист) — музыкант, які грае на цымбалах.

Цымбалы (цимбалы) — народны музычны струнны інструмент, які ўяўляе сабой рэзанансную трапецападобную скрынку з металічнымі струнамі, па якіх удараюць палачкамі.

Цымус (цимус) — салодкая страва з морквы.

Цыноўка (циновка) — шчыльная плеценка з лыка, мачалы, саломы або чароту.

Цырата (клеёнка) — тканіна, пакрытая з аднаго або абодвух бакоў асобым саставам, які робіць яе непрамакальнай.

Цырульнік (парикмахер) — майстар, які займаецца галеннем, стрыжкай, афарбоўкай і прычоскай валасоў.

Цырульніца (парикмахерша) — жанчына, якая працуе ў цырульні.

Цырульня (парикмахерская) — памяшканне, дзе голяць, стрыгуць, фарбуюць валасы.

Цытра (цитра) — струнны музычны шчыпковы інструмент з грыфам і металічнымі ладамі.

Цэбар, цабэрак (ушат) — бандарная пасудзіна для кармленя буйной жывёлы, мае памер 20-30 літраў.

Цэгла (кирпич) — прстакутны выраб з гліны як будаўнічага матэрыялу.

Цэд (цеж) — кіслы раствор аўсянай мукі, з якой вараць жур (кісель).

Цэнтральная Беларусь (Центральная Беларусь) — 1) гістарычна-этнаграфічны рэгіён, які займае Менскую і заходнюю ўскраіну Магілёўскай вобласці; 2) назва сектара ў Беларускім дзяржаўным музеі народнага дойлідства і побыту.

Цэнтнер (центнер) — 1) 100 кг у метрычнай сістэме мер; 2) 74,96 кг металу пры аптовым гандлі ў ВКЛ.

Цэп (цеп) — прылада для ручной малацьбы, якая складаецца з біча і цаўя.

Цэтлік (расписка) — распіска, квітанцыя.

Цэўка (цевка) — драўляная палачка даўжынёй 14-16 см з патаўшчэннем на канцах, на якую наматвалі (насуквалі) уточныя ніткі. Пры тканні такая шпулька ўстаўлялася ў чаўнык.

Цюль (тюль) — лёгкая празрыстая сятчастая тканіна.

Цюльпак — тоўсты абрубак бервяна.

Цюцька (собачка) — сабака.

Цягло (тягло) — 1) рабочая жывёла для цягі (валы, коні); 2) адзінка абкладання павіннасцямі ў прыгоннай гаспадарцы ў XVIII—XIX стст.

Цяглыя сяляне (тяглые крестьяне) — сяляне, якія да адмены прыгоннага права адбывалі паншчыну.

Цямця (недотёпа) — няспрытны, нерухавы чалавек.

Цянёты (тенёта) — паляўнічыя сеткі для лоўлі звяроў і птушак.

Цясак (тесак) — халодная зброя ў выглядзе шырокага, вострага з абодвух бакоў клінка з крыжападобнай ручкай.

Цясла, цясло (тесло) — прылада цяслярская з паўцыркульнм лязом для выдзёўбвання карытаў, начовак і г.д.

Цясляр (плотник) — 1) рабочы, які займаецца апрацоўкай драўніны; 2) будаўнік драўляных будынкаў.

Цяслярскі знак (плотницкая метка) — метка, якой цесляры пазначалі бярвёны перад разборкай.

Цяслярства (плотничество) — дрэваапрацоўчае рамяство, звязанае будаўніцвам драўляных будынкаў.

“Цяцерка” — старажытная танцавальная гульня. Удзельнікі гульні становяцца ў два рады: хлопцы — у адзін, дзяўчаты — у другі. Так пачынаецца гульня. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль усе хлопцы і дзяўчаты не выканаюць ролі “цяцеркі” і “цецярука”. Бытавала ў Смаргонскім раёне.

Цярэшка (Терешка) — фальклорны вобраз у народнай каляднай аднайменнай гульні.

 


-Ч-


Чабан (пастух овец) — пастух, які пасе статак авечак.

Чабанка (пастушка овец) — пастушка авечак.

Чабатар (сапожник) — той, хто вырабляе чобаты.

Чад (угар, чад ) — СО, удушлівы атрутны газ, які атрымліваецца, калі раней часу закрываюць юшкай комін.

Чаёўнік (чаёвник) — мужчына, які любіць піць гарбату.

Чаёўніца (чаёвница) — жанчына, якая любіць піць гарбату.

Чайка (лодка) — дашчаная лодка.

Чайная (чайная) — невялікая сталоўка, дзе можна паесці і выпіць гарбаты.

Чайніца (чайница) — пасудзіна для захоўвання сухое гарбаты.

Чакуха (дерявянный молоток) — драўляны молат у Мядзельскім раёне.

Чалеснікі (устье печи, чело) — уваходная выемка ў печы.

Чалядзін (челядин) — дваровы чалавек, панскі слуга.

Чалядня (помещение для прислуги) — памяшканне, у якім жыве чэлядзь.

Чамадан (чемодан) — дарожная скрынка з вечкам і ручкай для рэчаў.

Чамаданшчык (чемоданщик) — майстар, які вырабляе чамаданы, пудэлкі і куфэркі.

Чан (чан) — 1) цэбар для квашання і дублення скуры; 2) вялікая драўляная ці металічная пасудзіна, якая нагадвае бак ці бочку.

Чапец (чепец) — 1) каптур; 2) лёгкі галаўны ўбор у выглядзе шапачкі, які раней насілі замужнія жанчыны.

Чапяла, чапяля, чапяльнік, чапельнік (сковородник) — кручок з ручкай для даставання скаварады з печы.

Чаравікі (ботинки, башмаки) — невысокі скураны абутак на шнурках.

Чарадзей, чараўнік (колдун) — вядзьмар, які валодае чарамі.

Чарадзейства, чараўніцтва, чары (колдовство) — паводле забабобаў магічныя прыёмы, пры дапамозе якіх можна ўздзейнічаць на людзей і прыроду, рабіць шкоду ці пазбаўляцца ад яе.

Чарамша (черемша) — дзікі часнык, які вясной збіраюць у лесе і ядуць як салат.

Чарапіца (черепица) — дахавы матэрыял з абпаленай гліны, дахоўка.

Чарка (чарка) — невялікая шкляная пасудзіна на ножцы для піцця спіртных напояў.

Чарпак (черпак) — апалонік, карэц.

“Чарот” — старадані карагодны танец.

Чарэнь (под, лежанка) — 1) ляжанка на печы; 2) под у печы.

Часалка (чесалка) — прылада для часання воўны, кудзелі.

Часальня (чесальня) — майстэрня па часанні воўны.

Часальшчыца (чесальщица) — жанчына, якая займаецца часаннем воўны ці кудзелі.

Часок (щётка) — жалезная шчотка для расчэсвання аўчыны пры яе вырабе.

Час рушэння — усеагульная мабілізацыя, апалчэнне, агульны паход у Вялікім Княстве Літоўскім.

Чаўнык, чоўнік (челнок) — ткацкая прылада для пракідвання ўтку ў працэсе ткання (па знешнім выглядзе нагадвае маленькі човен).

“Чахарда” (чехарда) — гульня, у якой гульцы скачуць па чарзе цераз сваіх партнёраў, што стаяць на карачках.

Чацвярня (четвёрка, четверня) — 1) чацвёрка запрэжаных коней; 2) чацвёра дзяцей, які нарадзіліся адначасова ў адной маці.

Чацвяртак (четвертак) — 1) срэбная манета, коштам 1/4 рубля (25 капеек); 2) надзел, кавалак зямлі, роўны прыблізна 1,5 дзесяціны.

Чацвярціна (четвертина) — чацвёртая частка ўчастка зямлі.

Чацвярцінка (четвертинка) — загон у  адным полі, які займае чацвёртую частку ўчастка зямлі.

Чацвярык (четверик) — 1) пасудзіна на 4 гарнцы; 2) 1/8 чвэрці (25,2 л.); 3) частка будынка ў плане квадратнай формы.

Чаша (чаша) — адзінка вымярэння сыпучых рэчываў і вадкасці. Была роўнай 12 малым гарнцам (33,8 л).

Чашка (чашка) — ганчарны або выдзяўбаны выраб, пасудзіна для ежы накшталт міскі з акруглым сілуэтам, у выглядзе паўшар’я, аб’ёмам звычайна да 1 л.

Чвэрць (четверть) — 1) 1/4 віленскай бочкі = 101,62 л; 2) 1/4 валокі зямлі; 3) старая мера даўжыні. Роўная чацвёртай часцы аршына (17,7 см); 4) даўняя мера сыпучых рэчываў (каля 210 л); 5) даўняя мера вадкасці, роўная чацвёртай часцы вядра (3,08 л).

“Чмель”, “Шамель” — старажытны традыцыйны танец. Бытаваў у гомельскай вобл.

Чобат (сапог) — устарэлая назва бота.

“Чобаты” — старадаўні традыцыйны танец. Музычны памер 2/4. Тэмп ад умеранага да хуткага. У танцы імітацыя работы шаўца ботаў. У розных варыянтах шырока бытаваў на Палессі.

Човен (чёлн) — лодка, выдзяўбаная са ствала дрэва.

Чоп, чан (чан) — клёпачны посуд (цэбар) для квашання і дублення шкуры.

Чопавае, чоп — падатак з вырабу і продажы моцных напіткаў. Спаганяўся з уладальнікаў бровараў і корчмаў.

Чорт, д'ябал (чёрт, дьявол, сатана) — вобраз у народнай дэманалоіі, істота, якая пакрытая поўсцю, з рожкамі, казлінай бародкай, хвастом і капытамі. Лічылі, што ён мог прыкінуцца чалавекам, катом або кулём саломы.

Чортава вяселле (дьявольская свадьба) — улетку віхор, а зімой завіруха.

Чортаў камень (чёртов камень) — так часта называюць самы буйны Вяікі камень у Шумілінскім раёне.

Чортаў тузін (чёртова дюжина) — лік 13.

Чужаземцы, іншаземцы, замежнікі (пришельцы) — падданыя і ўраджэнцы іншых зямель, што прыбылі ў Беларусь за мяжы.

Чужаложства (чужеложничество) — сямейная здрада, распуста. Паводле Статута ВКЛ разглядалася як злачынства.

Чума, чорная хвароба (чума) — 1) вострая заразная хвароба; 2) дэманалагічная постаць хваробы.

Чумак (чумак) — фурман-гандляр, які вазіў з Беларусі прадукты на Ўкраіну, а адтуль прывозіў соль. У чумакоў вялікая скураная сумка называлася чум.

Чуні (чуни, пеньковые лапти) — вяроўчатыя лапці.

Чур — дамавік, апякун хаты і роду.

Чурыла — вобраз у гульні.

Чучала (чучело) — набітая чым-небудзь шкура жывёлы або птушкі, якая знешнім выглядам нагадвае гэтую жывёлу або птушку.

Чучальнік (чучельщик) — майста, які вырабляе чучалы.

“Чыжык” — месцкі бытавы танец. Суправаджаецца прыпеўкай “Чыжык, чыжык, дзе ты быў?”. Нагадвае бальны танец.

“Чыжык” — дзіцячая гульня з двума кійкамі (кароткі кій — “чыжык”). Колькі разоў удавалася падбіць “чыжыка”, столькі ачкоў і налічвалася.

Чыгун, чыгунок (чугунок) — гаршчок, зроблены з чыгуну.

Чылка (чилка) — дзявочы галаўны ўбор у святочным ці вяселным строе ў Заходнім Палессі. Уяўляў сабой карону-абручык (вышынёй 8-10 см) з дэкаратыўным зубчыкам.

Чынш (оброк) — грашовыя ці натуральныя плацяжы залежных сялян землеўласніку.

Чыншавік (крепостной, которы платит оброк) — прыгонны селянін, які выплачвае чынш землеўладальніку.

Чыншавыя сяляне (оброчные крестьяне) — сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім, павіннасцю якіх была выплаты чыншу.

Чысленка — 3 ніткі ў кроснах.

Чыстацел, падтыннік (чистотел) — трава сямейства макавых з жоўтымі кветкаміі аранжавым млечным сокам, які выкарыстоўваецца для лячэння некаторых захворванняў скуры.

Чысты чацвер, Вялікі чацвер (Чистый четверг) — гэта апошні чацвер перад Вялікаднем, у які вернікі наводзяць чыстату ў хаце і на падворку.

Чысцец, чысцілішча (чистилище) — паводле каталіцкага ўяўлення, гэта месца на тым свеце, дзе душы нябожчыкаў праходзяць ачышчэнне ад сваіх грахоў.

Чэлядзь (дворня, челядь, прислуга) — 1) хатняя прыслуга ў панскім двары; 2) работнікі, нанятыя ў панскі двор на рок.

 


-Ш-

 

Шабан, шлабан (шабан) — драўляная канапа з вечкам.

Шабета, каліта (калита) — невялікая  сумка, якая носіцца на поясе.

Шабля (сабля) — халодная зброя з выгнутым клінком і адным лязом, якой сякуць і колюць (прымяняецца ў кавалерыі).

Шабля — атрыбут свяцілкі на вяселлі на Палессі, які яна ўстаўляе ў каравай.

Шавец (сапожник) — рамеснік па пашыве абутку (ботаў і чаравікаў).

Шадрык — загартаваны попел драўніны. У лесе спальвалі лісцёвыя дрэвы і атрыманы попел змешвалі са снегам, а пасля на ім зноў палілі бярвенні. Шадрык ужываўся для адбельвання пражы і палатна на манафактурах.

Шалаш (шалаш) — будан, часовая пабудова ў лесе, на сенажаці, у садзе, на плыце.

Шалгуны, шалестуны, шархоткі, шамкі (бубенцы) — нашыйнік са званочкамі на каня. Выкарыстоўся як вясельны атрыбут.

Шалёўка (шалёвка) — 1) тонкія дошкі, якія ідуць на абшыўку драўляных будынкаў; 2) сценка, абшытая тонкімі дошчачкамі.

Шалік (шарф) — выраб з тканіны або суконных нітак для захутвання шыі.

Шаліноўка — вялікая тонкая суконная, кашаміравая хустка ў клетку.

Шаль (платок) — доўгая вузкая вязаная або тканая хустка.

Шанок стары — мера роўная 48 малых гарнцаў (135,5 л).

Шапавал (шерстобой) — той, хто валяе сукно.

Шапка (шапка) — галаўны ўбор мужчын.

Шапка-рагатка — чатырохкутная шапка з аўчынных шкур, сшытая па ўзору польскай канфедэраткі.

Шарварка — павіннасць сялян па будаўніцтве і рамонце (пачынцы) дарог, мастоў, грэбляў.

Шаршатка (толстая игла) — тоўстая і доўга іголка.

Шарык, кукла (помпон) — пампон (упрыгожванне ў выглядзе шарыка з нітак, футра і іншага на світках, шапках).

Шаснастка, паўасьмінка — бандарная пасудзіна, роўная 1/16  віленскай бочкі (каля 24,41 л), змяшчала паўпуда жыта.

Шастак, шасціграшовік (шестак) — срэбная манета вартасцю 6 грошаў у ВКЛ.

“Шастак” — традыцыйны танец.

Шасціна (шестина) — старая мера плошчы зямлі — звычайна шостая частка зямельнага надзелу. Бядняк (уладальнік шасціны зямлі) меў у полі зусім вузкі загон, а багач (багацейшы селянін) — палавінку зямлі (шырокі загон) у кожным полі, што займаў на палову ўчастка. Такія меры ўжываліся ў быту сялян да стварэння калгасаў.

Шасцінка (шестинка) — вузкі загон у полі, які складае шостую частку ўчастка.

Шаты (сень) — дарагая прыгожая сукенка.

Шаўчыха (жена портного) — жонка шаўца.

Шафа (шкаф) — прадмет мэблі ў выглядзе стаячай скрынкі з дзверцамі, які служыць для захоўвання чаго-небудзь.

Шафер (шафер) — дзяцюк у дружыне маладога і маладой.

Шаферка (шаферка) — дзеўка на вяселлі ў дружыне маладой і маладога.

 

Шахі (шашки) — гульня на дошцы паміж двума супраціўнікамі.


“Шахцёр” — месцкі бытавы танец.

Шацёр (шатёр) — пакрыты будынак у выглядзе гранёнай піраміды.

Шаша (шоссе) — дарога, мошчаная шчэбенем, або пакрытая асфальтам.

Шашка (шашка) — 1) кружок з дрэва, косці або пластмасы для гульні; 2) халодная зброя ў выглядзе доўгага, злёгку сагнутага клінка, са скуранымі похвамі, від шаблі.

Швачка, швяя (портниха, швея) — краўчыха.

Швагра, швагер (шурин) — брат жонкі і муж сястры.

Швагерка (свояченица) — сястра маёй жонкі.

Швайка (шило плоское) — плоская шыла, якім колюць свіней.

Швальня (швальня, швейная) — кравецкая майстэрня.

Швах (ням. schwach) (плохо) — дрэнна, кепска.

Шворан (шворень) — жалезны стрыжань, які з’яўляецца вертыкальнай воссю перадка калёсаў.

Шворка (поводок) —  вяровачка, павадок, цугундар.

Шкаляр (школяр) — 1) школьнік, вучань; 2) дарослы з абмежаваным узроўнем ведаў.

Шкатулка (шкатулка) — невялікая скрыначка з вечкам для захоўвання дробных, звычайна каштоўных рэчаў.

Шкілондзя, шкіленда (колбаса) — адзін з відаў каўбасы, напханай у тоўстыя кішкі. Вядома на Гарадзеншчыне.

Шкіпінар (скипидар) — празрыстая ці жаўтаватая гаручая впадкасць з едкім пахам, якая здабываецца перагонкай смалы хвойных дрэў і прымяняецца ў медыцыне і прамысловасці.

Шклавар, гутнік (стекловар, стеклодув) — рабочы, які вырабляе шкло.

Шкларэз (стеклорез) — 1) рабочы, які займаецца рэзкай шкла; 2) інструмент для рэзання шкла.

Шклянка (стакан) — шкляная пасудзіна цыліндрычнай формы, без ручкі, прызначаная для піцця.

Шклюд (склюд) — тое, што і склюд.

Шкляр (стекольщик) — рабочы, які ўстаўляе шкло.

Школа граматы (школа грамоты) — школы для сялянскіх дзяцей, якія ствараліся сялянскай грамадой і царкоўным прыходам у другой палове ХІХ ст., каб навучыць дзяцей чытаць і пісаць.

Шкудка, саж — драўляны невялікі карабель для захавання і перавозу рыбы.

Шкурнік (шкурник) — 1) гандляр шкурамі; 2) чалавек, які жыве толькі ўласнымі інтарэсамі, які клапоціцца толькі пра асабістую выгаду.

Шлюб (брак, венчание) — 1) сямейны саюз мужчыны і жанчыны; цырымонія ўступлення ў такі саюз.

Шлюбавіны (день брака) — дзень, калі афіцыйна афармляецца шлюб. Раней гэта адбывалася ў нядзелю.

Шляга (трамбовка) — прылада, ударамі якой робяць глінабітную падлогу ў хаце і ў гумне ток; прыстасаванне для трамбавання і выраўнівання глебы або пласту пяску.

Шляк (кайма, обвод, подзор) — палоска на краі тканіны, паверх паклеенай паперам сцяны іншага колеру або іншага ўзору.

Шляпа (шляпа) — так называюць нерашучага, незнаходлівага чалавека.

Шляпрок — верхняя жаночая вопратка смаргонскіх мяшчанак. Шылася доўгай да самай зямлі з пакупнога матэрыялу і мела падкладку з ваты або кудзелі (Малчанава, с. 156).

Шлях (путь, большой тракт) — шырокая для руху транспарту дарога, звычайна абсаджаная абапал дрэвамі, часцей бярозамі.

Шляхта (шляхта) — 1) прывілеяваны стан служылых людзей у ВКЛ; 2) сяляне некаторых вёсак у ХІХ і ХХ стагоддзях, якія былі нашчадкамі былой шляхты.

Шляхецкія вёскі (шляхецкие деревни) — паселішчы шляхты ў сельскай мясцовасці, засценкі.

Шлячак — павязна на галаву дзяўчат у Кобрынскім раёне.

Шмалец (гусиный жир) — гусіны тлушч.

Шмат (лоскут, клок) — кавалак чагосьці.

Шматнітовае ткацтва (многоремизочное ткачество) — тэхніка вырабу ўзорных тканін на ручным стане з дапамогай трох і болей нітоў (раміз).

Шмотка (тряпьё) — прадмет адзення.

Шмоцце, шмаццё (тряпьё) — паношанае, рванае адзенне, бялізна і іншае.

Шнітка, снітка (сныть, шнит) — 1) трава, якая выкарыстовалася пасля вайны ў ежу (в. Касічы Вілейскага раёна); 2) вадкая страва са шніткі.

Шнур — 1) загон на полі; 2) паласа сенажаці; 3) мера даўжыні, роўная 75 локцяў (48,7 м); 4) мера плошчы, роўная 100 кв. прутам (0,25 га).

Шнуроўка (шнуровка) — 1) шнур, шнурок у адзенні; 2) гарсэт.

Шнуроўкі (ботинки) — жаночыя чаравікі, высокія (да палавіны лыткі) на абцасах. Чаравікі шнураваліся спераду або збоку тонкімі папружачкамі, шнуркамі.

Шопа, шопка, шур (навес) — павець.

Шопа — шкафчык, буфет (у вёсках Мядзельшчыны).

Шпалера (шпалера) — 1) насценны бязворсавы дыван ці абівачная тканіна; 2) папер, рулонная ўзорыстая папера для абклейкі сцен, столі.

Шпалернік (шпалернік) — майстар па вырабе шпалераў.

Шпана (шпана) — 1) злачынцы, бадзягі; 2) дзеці, якія не прытрымліваюцца прынятых правіл паводзін.

Шпацыр (прагулка) — прагулка на свежым паветры.

Шпілька (шпілька, булавка) — прыстасавнне з тонкага дроту для заколвання валасоў у жаночай прычосцы.

Шпількі — 1) апаўшыя хвойныя ігліцы; 2) металічныя гузікі для зашпільвання вораткі.

Шпонкі (запонки) — запанкі (металічныя ўстаўныя зашпількі ў манжэтах рукавоў мужчынскай сарочкі).

Шпуля, шпулька (катушка) — звычайна драўляны, полы ўнутры стрыжань з кольцамі на абодвух канцах, на які наматваюць ніткі.

Шпунт (шпунт) — падоўжаны выступ, які ўваходзіць у паз і служыць для злучэнняў брускоў, дошак.

Шпунтоўнік (шпунтубель) — сталярны інструмент для адбірання шпунта, чвэрці ў дошках і іншых будаўнічых дэталях.

Шруба (винт) — шпень са спіральнай нарэзкай.

Шрык — завостраны кол у галаве і хвасце плыта для затрымання яго на месцы.

Штаба (запор) — жалезная паласа для запірання дзвярэй; завала.

Штандар — сцяг дзяржавы, вайсковай часці або нейкай грамадскай арганізацыі.

“Штандар” — гульня ў мяч.

Штандара, штампаль, паля (свая) — дубовая калода або  невысокі драўляны смаляны  слуп, які служыць асновай фундамента будынка.

Штаны (брюки) — верхняе мужчынскае адзенне, якое мае дзве калашыны і закрывае ніжнюю частку тулава разам з нагамі, порткі.

Штахет (забор) — плот, у якім вузкія дошчачкі (штакетнік) прыбіты да гарызантальных жэрдак (Кобрынскі, Столінскі раёны).

Штацкі, цывільны (гражданский) — грамадзянскі, а не ваенны, не вайсковы.

Штора (штора) — заслона на акно або на дзверы.

Штоф (штоф) — 1) маскалёўская мера вадкасцей (віна, гарэлкі), роўная 1/10 вядра; 2) шчыльная тканіна з буйным узорам для абіўкі мэблі або на парц’еры.

Штыкет, шчыкет — 1) вузкія драўляныя планкі, з якіх робяць плот: 2) плот з вузкіх драўляных планак.

Штыкеціна (штакетина) — адна вузкая планка.

Шугалея — лодка, выдзяўбаная з дубовага ствала, з набітымі сасновымі дошкамі; тое, што абіянік.

Шула, шулак, шуло (столб, косяк) — слуп, у якім высечаны 1-4 падоўжаныя пазы, у якія затым упускаюць абчасаныя канцы бярвенняў.

Шуляк (коршун) — каршун.

“Шуплядка” — народны танец, які танцуюць, як і кадрылю, пад прыпеўкі.

Шурка — мера, роўная 2 кубаметры дроў.

Шуфель (лопата совковая) — шырокая, глыбокая лапата, прызначаная для перасыпання сыпучых рэчываў.

Шуфлік (совок) — ручная веялка.

Шчадраванне — звычай хадзіць у шчодры вечар па хатах і спяваць.

Шчадрэц, шчодры вечар (канун Нового года) — багатая куцця, вечар напярэдадні Новага рока.

“Шчадрэц” — калядная гульня, якая бытавала напярэдадні Новага рока на Магілеўшчыне.

Шчаўе (щавель) — шматрочная травяністая расліна сямейства драсёнавых, лісце якой мае кіслы смак і ўжываецца ў ежу.

Шчотачнік (щётач-ник) — рабочы, які займаецца вырабам шчотак.

Шчотка (щётка) — прыстасаванне для чысткі, змятання ў выглядзе драўлянай калодачкі з густа насаджаным на яе шчаціннем.

Шчотка — грэбень для часання кудзелі (в. Крывічы Іўеўскага раёна).

Шчыт (фронтон) — 1) трохкутны франтон двухсхільнага даху; 2) вертыкальна ўстаноўленая дошка або ліст, на які змяшчаецца што-небудзь для паказу.

Шыба, шыбіна (стекло) — кавалак шкла, устаўлены ў раму.

Шыбкі (быстрый) — хуткі, імклівы, скоры.

Шыгалле (иглица) — ігліца.

Шык — раскоша, форс.

Шыкаваць — жыць з шыкам, фарсіць.

Шынка (окорок) — сцегнавая або лапатачная частка тушы свінні або барана, прыгатаваная для ўжывння.

Шынкаваць (измельчать капусту) — здрабняць капусту перад закваскай.

Шынкар (шинкарь, кабатчик, трактирщик) — уладальнік шынка.

Шынкарка (шинкарка, кабатчица, трактирщица) — уладальніца шынка.

Шынкоўка — прыстасаванне з нажом для здрабнення капусты.

Шынок (шинок, кабак, трактир) — невялікі пітны дом, дзе прадаваліся і распіваліся спіртныя напоі.

Шып (шип) — выступ на тарцы аднаго элемента, які ўваходзіць у паз другога пры іх злучэнні.

Шыфер (шифер) — будаўнічы матэрыял у выглядзе плітак або лістоў з гліністага сланцу для пакрыцця даху.

Шыфон (шифон) — тонкая баваўняная або шаўковая тканіна.

Шых — вайсковы строй, парадак.

Шыхтавацца — станавіцца ў шыхт паволе чыноў і званняў (паводле Статута ВКЛ у час рушэння).

Шыянка (соломенная коробка) — саламяная каробка паўкруглай формы з вечкам (назва кузуба ў Пружанскім раёне).

“Шэсць” — традыцыйны масавы народны танец. Запісаны ў Жыткавіцкім раёне. Быў пашыраны на правабярэжжы Прыпяці.

 

 

-Э-


Эдэм (Эдем) — паводле біблейскага падання, краіна, дзе жылі Адам і Ева.

Эканом (эконом) — беражлівы, гаспадарлівы чалавек.

Экзагамія (экзогамия) — забарона шлюбу паміж кроўнымі родзічамі.

Эндагамія (эндогамия) — звычай, які дазваляў шлюб толькі паміж членамі адной грамадскай групы (племя, часам роду).

Экзарх (экзарх) — у праваслаўнай царкве галава асобнай царкоўнай вобласці ці самастойнай царквы.

Экзархат (экзархат) — тэрыторыя або вобласць, на якую распасюджваецца ўлада экзарха.

Электрапрас, электражалязка (электроутюг) — электрычны прас.

Электрасамавар (электросамовар) — элетрычны самавар.

Электрык (электрик) — блакітны ці сіні колер з шэрым адценнем.

Электрык (электрик) — спецыяліст па электатэхніцы.

Электрычка (электричка) — цягнік з электрычнай цягай.

Эркер (эркер) — паўцыркульны, трохкутны або шматгранны зашклённы выступ у сцяне будынка.

Этажэрка (этажерка) — прадмет мэблі у выглядзе некалькіх, размешчаных адна над другой паліц на стойках.

Этнаграфія (этнография) — навука, аб’ектам вывучэння якой з’яўляецца матэрыяльная і духоўная культура народаў.

Этналогія (этнология) — народазнаўства.

Этнограф (этнограф) — спецыяліст у галіне этнаграфіі.

Этнонімы (этнонимы) — назвы народаў, саманазвы, назвы этнічных груп (напрыклад, палешукі, яцвягі).

Этнолаг (этнолог) — спецыяліст у галіне этналогіі.

Этнас (ад грэч. еhnos — народ) (этнас) — гістарычна ўзнікшы від устойлівай сацыяльнай групоўкі людзей, прадстаўленай племем, народнасцю, нацыяй.

Эфес (эфес) — ручка халоднай зброі(шаблі, шпагі і г.д.).

Эхаць (эхать) — выражаць пачуцці жалю, захаплення, вымаўляючы “эх”.

Эцюднік (этюдник) — плоская скрынка, з якой ходзяць на эцюды.

 


-Ю-


Ювелір (ювелир) — 1) майстар, які вырабляе прадметы мастацтва, упрыгожванні з каштоўных металаў, з каштоўнымі каменямі; 2) прадавец ювелірных вырабаў.

Юда (Юда) — здраднік. Назва ад імені аднаго з вучняў Хрыста, які прадаў свайго настаўніка за 30 срэбнікаў.

Юдафіл (юдофил) — прыхільнік усяго габрэйскага.

Юдафоб (юдофоб) — ненавіснік габрэяў, антысеміт.

Юнак (юноша) — малады чалавек, хлопец.

Юначка (девушка) — маладая дзяўчына, якая не дасягнула сталасці.

Юнга (юнга) — падлетак на караблі, які рыхтуецца стаць матросам і вывучае марскую справу.

Юнкер (юнкер) — у царскае Расеі (Масковіі) выхаванец вайсковага вучылішча, якое рыхтвала афіцэраў.

Юрага — падонкі канаплянага алею.

Юр’я, Юрай (Юрьев день, праздник Святого Георгия) — свята ў гонар Св. Юрыя, якое адзначаецца вясною 7 траўня і ў снежні. У народзе пра гэты прысвятак казалі: “Два Юр’і і абодва дурні — адзін галодны, а другі халодны”.

“Юрачка” — традыцыйны карагодны танец. Тэмп жвавы. Усе рухаліся па крузе парамі, апрача аднаго лішняга “Юрачкі”, які прытанцоўваў сола. Калі карагод абходзіў круг, хлопец забіраў сабе партнёршу з першай пары і лішнім станавіўся другі хлопец. Так паўтаралася пакуль “Юрачкам” пабываюць усе хлопцы. Пры гэтым карагод спяваў:

“Ах, ты, Юрачка,
што не жэнішся?
Прыйдзе зімачка,
куды дзенешся?”

“Юрачка” адказваў:

“Я на печы ў кутку
Ўсю зімачку прасяджу”.  

Юрок, вірок — драўляны цыліндрык з праколатымі дзіркамі на канцах, якім звівалі  спрадзеныя ніткі ў клубок.

Юрыць (возбуждаться) — заігрываць, заляцацца.

Юхт (юфть) — гатунак скуры са спецыяльна апрацаваных конскіх, каровіных і свіных шкур.

Юшка — 1) (уха, ушица) рыбны, мясны ці грыбны адвар (страва); 2) (вьюшка) тое, чым закрываюць комін, каб не выходзіла з хаты цяпло.

 


-Я-


“Яблычка” (“Яблочко”) — месцкі бытавы танец. Узнік на флоце бытаваў у месте і ў пасляваенны час на вёсцы.

“Явар” — гульнёвы карагод. Запісаны ў Ганцавіцкім раёне.

“Ягорый” — народнае прадстаўленне з лялькамі, прысвечанае ўслаўленню Юр’я, міфічнага апякуна жывёлы.

Ядрыца (ядрица) — грэцкія крупы, атрыманыя ў ступе.

Яечня (яичница) — страва, спечаная з малака і яек.

Якар (якорь) — прыстасаванне для ўтрымання на месцы лодак, караблёў; металічны стрыжань з лапамі, якія зачэпліваюцца за грунт.

Ялавіна (перелог) — зямля, неараная некалькі гадоў запар, аблога, папар.

Ялавіца, ялаўка (яловица, яловка) — перадойка, ялавая (бясплодная) карова.

Ялавічына (говядина) — мяса каровы або цяляці на ежу.

Яма, ямскі двор (яма) — паштовая станцыя ў Маскоўскае дзяржаве ў ХІV—ХІХ стст.

Яна (праздник Ивана Крестителя) — свята ў гонар нараджэння Івана Прадцечы, якое адзначаецца праваслаўнымі 7 ліпеня (па н.ст.).

“Янка” — адзін з варыянтаў танца полькі.

Япрук, вяпрук (кабан дикий) — дзік, самец свіні.

Ярмо (ярмо) — драўляная вупраж для запрэжкі валоў.

Ярыла (Ярило) — язычніцкі бог сонца і ўрадлівасці.

Ярылавіца (яриловица) — язычніцкае святкаванне ў гонар боства Ярылы. Святкавалі ў залежнасці ад мясцовай традыцыі на Юр’е, на Сёмуху, на русальным тыдні або на Купалле.

Ярына (яровые, ярь) — збожжавыя культуры, якія высяваюцца вясной.

Ярыца (яровая рожь) — яравое жыта, якое сеялі вясной.

Ярэмец (яремец) — ярмо на аднаго вала.

Яселка (яселка) — скрынка з нерухомымі лялькамі. Бытавала ў заходняй частцы Беларусі.

Яслі, катух (ясли) — адгароджаны ў хляве куток, у які клалі сена ці трасянку  на корм жывёле.

“Ясь” — месцкі бытавы танец. Хуткі парны танец. Суправаджаецца прыпеўкай: “Ой, ты, Ясю, ніці краў?” Бытаваў у Бераставіцкім раёне.

Ятвягі, яцвягі, судзіны (ятвяги) — група заходне-балцкіх плямён, якія ў Х стагоддзі насялялі тэрыторыю паміж Нёманам і вярхоўем ракі Нараў.

Ятроўка (невестка) — жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога  брата.

Яўрэі, габрэі, жыды (евреи) — іудзейскі народ, які пачаў сяліцца ў Беларусі з  канца ХІV стагоддзі.

Ячменішча, ячнішча (ячменище) — поле пасля зжатага ячменю.

Ячмень (ячмень) — 1) збожжавая культура, з якой рыхтуюць крупы, муку, солад; 2) вострае гнойнае запаленне тлушчавых залоз павек.

Ячны (ячменный) — тое, што атрымана з ячменю.

“Яшчур” (“Ящур”) — народная гульня.


“Наша Слова”, 2017 р.


Апрацавана: “Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corntr”, 2017 р.



Обновлен 02 авг 2017. Создан 31 июл 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter