“Справа прафсаюзаў”

Палітычны тэрор працягваецца



Ператрус у прафсаюзе РЭП, кіраўнікоў вінавацяць у нясплаце падаткаў, затрыманы Фядыніч


У офісе незалежнага прафсаюза РЭП сёння зранку адбыўся ператрус. Яго правёў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Кіраўнікоў прафсаюза вінавацяць у нясплаце падаткаў. Выглядае, што гэта "справа Бяляцкага дубль 2".


Затрыманні і ператрусы


Сёння ў менскі офіс незалежнага прафсаюза РЭП завіталі сілавікі.

— Каля 9-й раніцы ў офіс прыйшлі каля 10 чалавек з Дэпартамента фінансавых раследаванняў, — распавёў "Нашай Ніве" Юрый Белякоў, прававы інспектар прафсаюза. — Паказалі пастанову пракурора аб тым, што расследуецца справа аб ухіленні ад сплаты падаткаў супраць Генадзя Федыніча. Сутнасць яе такая ж, як і была ў справе Бяляцкага, — кажа Белякоў.

Справа аб нясплаце падаткаў распачатая супраць траіх супрацоўнікаў прафсаюзу: Генадзя Фядыніча, Наталлі Пічужкінай і Ігара Комліка.

Ператрус цягнуўся каля шасці гадзін.

— У нас забралі фінансавыя дакументы, некалькі камп'ютараў, з іншых камп'ютараў забралі жорсткія дыскі. Прычым я прапаноўваў сілавікам аддаць фінансавыя дакументы адразу, каб не грамілі офіс, але яны сказалі, што будуць шукаць наркотыкі і зброю, — кажа Белякоў. — Дзверы ў кабінет Комліка зламалі, бо не было ключа ад іх…

 


Лідара прафсаюза Генадзя Фядыніча затрымалі раніцай дома.

На допыт забраны таксама Мікалай Герасіменка, прэс-сакратар РЭП.

Затрыманая таксама былая рэдактарка сайта praca-by.info Наталля Пічужкіна.

Ёсць інфармацыя, што сілавікі шукаюць галоўнага бухгалтара прафсаюза Ігара Комліка.Ператрусы прайшлі і ў кватэрах Фядыніча, Комліка і Пічужкінай.

Старшыня Беларускага кангрэса незалежных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук на дадзены момант знаходзіцца ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў, хутчэй за ўсё, на допыце.

— Яму раніцай тэлефанавалі з ДФР, "запрашалі", але ён адмовіўся ехаць без позвы. Тады прывезлі позву, - паведаміў "Нашай Ніве" Сяргей Антусевіч, намеснік Ярашука. — Я думаю, што яго не будуць затрымліваць — каб была распачата крымінальная справа супраць яго, то ўзялі б адразу дома.

Акрамя таго амаль адначасова з вобшукам у Менску прайшоў ператрус і ў Салігорску. Каля 10 раніцы сілавікі прыйшлі ў офіс Беларускага Незалежнага прафсаюза, там работнікамі фінансавай міліцыі быў праведзены ператрус. Пры панятых быў складзены пратакол ператрусу і канфіскаваная аргтэхніка, якая знаходзіцца ў офісе (ноўтбукі і цвёрдыя дыскі стацыянарных камп'ютараў).

Ператрус праводзіўся ў парадку заведзенай крымінальнай справы. Што за справа, супрацоўнікі ДФР не пазначылі, спаслаўшыся на таямніцу следства. З пастановай пра ператрус і неразгалошванні быў азнаёмлены пад подпіс старшыня БНП Мікалай Зімін.

Пасля офіса, ператрусы правялі ў кватэрах Мікалая Зіміна і сакратара-скарбніка БНП Сняжаны Грынцэвіч. Са слоў родных, цяпер іх забралі ў Мінск на допыт.


Фядынічу і Комліку пагражае да 7 рокаў


Камітэт дзяржкантролю апублікаваў прэс-рэліз, прысвечаны затрыманням і ператрусам у офісах незалежных прафсаюзаў, якія прайшлі 2 жніўня.

"Органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па фактах ухілення ад выплаты падаткаў распачата крымінальная справа ў дачыненні да кіраўнікоў аднаго з прафесійных саюзаў Рэспублікі Беларусь, якія не ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, — паведамляе КДК. — У ходзе праверкі ўстаноўлена, што старшыня і галоўны бухгалтар прафсаюзнай арганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэння адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў (гаворка ідзе пра сотні тысяч даляраў ЗША)".

Пры гэтым службовыя асобы прафсаюза парушылі патрабаванне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь аб неабходнасці атрымання спецыяльнага дазволу на адкрыццё рахункаў за мяжой, падкрэсліваюць сілавікі.

"Такім чынам яны спрабавалі схаваць факты атрымання за межамі нашай краіны даходаў і ўхіліцца ад выплаты падаткаў з гэтых даходаў. Атрыманыя грошы ў наяўныя і перавозіліся ў рэспубліку, для чаго дадзеныя службовыя асобы рэгулярна выязджалі за межы краіны", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Распачата крымінальная справа супраць дваіх — Генадзя Фядыніча, старшыні прафсаюзу, і Ігара Комліка, бухгалтара. Іх вінавацяць у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Фядынічу і Комліку пагражае да 7 рокаў з канфіскацыяй маёмасці.

 

 

Алесь Бяляцкі пра пагром прафсаюзаў: “Гэта палітычная справа”

 

Праваабаронца Алесь Бяляцкі пракаментаваў затрыманні і ператрусы ў офісах незалежных прафсаюзаў. У 2011 роке аналагічная гісторыя здарылася з самім Бяляцкім, ён быў асуджаны на 4 з паловаю рока за "нясплату падаткаў".

 

“Затрыманы кiраунiк незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядынiч. Затрымлiваў яго ДФР КДК, дакладна, як мяне. I абвiнавачванне тое самае, няcплата падаткаў у асаблiва буйных памерах, артыкул 243 частка 2.

 

Няма сумневу, што справа гэтая палiтычная. Улады вырашылi расправiцца з няўгоднымi i насамрэч незалежнымi прафсаюзамi, помсцячы за вясну-2017 i баючыся гарачай восенi, бо асноўныя праблемы ў эканомiцы не вырашаныя, i яны прадугледлiва б’юць па самых для iх небяспечных.

 

Беларускае грамадства павiнна як найхутчэй i як найгалосней выказацца па справе затрымання Генадзя Фядынiча. Не — новым палiтычным зняволеным у Беларусi!” — напісаў у сваім Фэйсбуйы праваабаронца.

 

 

“Гэта помста за веснавыя пратэсты супраць Дэкрэта №3”

 

Палітолаг Юрый Чавусаў у каментары для “Нашай Нівы” паразважаў пра наступствы затрымання прафсаюзнага лідара Генадзя Фядыніча і ператрусы ў офісе РЭПа.

 

— Усё будзе залежыць ад таго, у якім кірунку гэтая справа будзе развівацца, ці гаворка пра тое, што затрымалі, прад’явілі абвінавачванне, адпусцілі, а потым справа цягнецца на тармазах. Альба гэта другая справа Бяляцкага. Бо для замежнікаў прафсаюзы па сваёй адчувальнасці, важнасці на адной прыступцы з праваабаронцамі. Ці гэта ўжо поўны разгром незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі, але пакуль на гэта не выглядае.

 

Я б звярнуў увагу на некалькі аспектаў, якія могуць паўплываць на рэакцыю заходнікаў на гэтую сітуацыю.

 

Прафсаюзы — гэта адзіная легальная структура, якая была цалкам заангажаваная ў зімова-вясновую хвалю пратэстаў супраць дэкрэту №3. Быў выпадак, калі РЭП выйшаў з складу Беларускага нацыянальнага кангрэсу Статкевіча. Маўляў, як арганізацыя яны вымушаныя сысці, але застаюцца ў актыўнасці. Гэта была такая спроба не дапусціць магчымых папярэджанняў з боку Міністэрства юстыцыі. Толькі яны гэта не апублічвалі.

 

Гэта ўдар па тых структурах, якія былі завадатарамі пратэстаў. Гэта адказ тым аналітыкам, якія плясалі вакол фетышу самаарганізацыі. Маўляў, людзі выйшлі самі, а апазіцыя спрабуе прымазацца. Былі канкрэтныя структуры, якія выводзілі людзей на вуліцы — і гэта структуры прафсаюзаў. Канечне, быў фронтмэн Статкевіч, іншыя людзі, але нагамі, штыкамі гэтых пратэстаў былі акурат прафсаюзы. Гэта не толькі помста, але і прэвентрыўны ўдар, каб падобныя структураваныя пратэсты не адбываліся ў будучыні.

 

Канечне, дзясяткі і сотні актывістаў прафсаюзаў трапілі вясной пад індывідуальныя рэпрэсіі. Але цяпер удар свядома нанесены па той частцы незалежнага грамадства, якая магла інстытуацыйна забяспечыць арганізацыю пратэстных дзеянняў па сацыяльна-эканамічным кірунку.

 

Можа быць, некаторыя еўрапейскія дыпламаты могуць сутыкнуцца з тым, што беларускія ўлады будуць казаць: “Гэта ж “Белы легіён”, “Ваяр”, а вось прафсаюзы там жа. Вось вы асцярожнічалі, не называлі “Белы легіён” палітвязням, дык гэта частка аднаго ланцуга.

 

Я сам не люблю тэрмін “азербайджанізацыя”, але прад’яўленне фінансавых абвінавачванняў заўжды выкарыстоўвацца аўтарытарнымі кіраўнікамі, як спроба адвесці абвінавачанні ад палітычна матываваных. Гэта аналогія з Азербайджанам поўная. Там сотні прафсаюзнікаў, палітыкаў, журналістаў, праваабаронцаў сядзелі ў турме па фінансавых абвінавачваннях. Тое, што ў нас адбылося са справай Бяляцкага, там звычайная практыка.

 

Можна заплюшчыць вочы, што разагналі нейкі мітынг, можна заплюшчыць вочы на справу "экстрэмістаў", але заплюшчыць вочы на разгром незалежных прафсаюзаў, на арышт Генадзя Фядыніча — гэта не так проста. Гэтая справа можа стаць камнем перапоны для развіцця тых ідылічных беларуска-эўрапейскіх адносін, пра якія кажа Міністэрства замежных справаў.

 

Літаральна тыдзень таму адбыўся Беларуска-эўрапейскі дыялог па правах чалавек і адразу пасля яго робіцца тая падножка ініцыятарам дыялогу. Мы маем справу з працягам таго сапраўднага дыялогу па Беларусі, якія адбываецца ўнутры Беларусі, паміж рознымі бачаннямі развіцця краіны.

 

Прафсаюзы — гэта сіла. Гэта тыя структуры, якія непасрэдна ўплываюць на санкцыі, на эканамічныя санкцыі. Беларускія сілавікі далі фармальную нагоду для пашырэння эканамічных санкцый супраць Беларусі. Застаецца толькі гадаць, што сапраўды было мэтай для гэтай крымінальнай справы? Ці адпомсціць прафсаюзам за пратэсты, ці даць нагоду, каб супраць Беларусі былі ўжытыя санкцыі? Справа, безумоўна, палітычная, а не ў фінансах там пытанне.

 

Зміцер Панкавец

 

 

КДК пракаментаваў ператрусы па “справе прафсаюзаў”

 

Камітэт дзяржкантролю апублікаваў прэс-рэліз, прысвечаны затрыманням і ператрусам у офісах незалежных прафсаюзаў, якія прайшлі 2 жніўня.

 

“Органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па фактах ухілення ад выплаты падаткаў распачатая крымінальная справа ў дачыненні да кіраўнікоў аднаго з прафесійных саюзаў Рэспублікі Беларусь, якія не ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, — паведамляе КДК. — У ходзе праверкі выяўлена, што старшыня і галоўны бухгалтар прафсаюзнай арганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэння адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў (гаворка ідзе пра сотні тысяч даляраў ЗША)”.

 

Пры гэтым службовыя асобы прафсаюза парушылі патрабаванне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь аб неабходнасці атрымання спецыяльнага дазволу на адкрыццё рахункаў за мяжой, падкрэсліваюць сілавікі.

 

“Такім чынам яны спрабавалі схаваць факты атрымання за межамі нашай краіны даходаў і ўхіліцца ад выплаты падаткаў з гэтых даходаў. Атрыманыя грошы пераводзіліся ў наяўныя і перавозіліся ў рэспубліку, для чаго дадзеныя службовыя асобы рэгулярна выязджалі за межы краіны”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

 

Распачатая крымінальная справа супраць дваіх — Генадзя Фядыніча, старшыні прафсаюза, і Ігара Комліка, бухгалтара. Іх вінавацяць у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Фядынічу і Комліку пагражае да 7 рокаў з канфіскацыяй маёмасці.

 


Улад Швядовіч, фота Сяргея Гудзіліна


"Наша Ніва, 2 жніўня 2017 р.

 

 

Рада БНК: Свободу профсоюзным лидерам!

 

Рада Беларусского Национального Конгресса выступила с требованием немедленно освободить лидеров независимых профсоюзов.

 

Приводим текст заявления Рады БНК:

 

“Режим арестовал лидера профсоюза РЭП, председателя социально-экономической комиссии Рады Беларусского Национального Конгресса Геннадия Федынича. Также задержан руководитель Конгресса демократических профсоюзов Александр Ярошук и другие профсоюзные лидеры.

 

Рада БНК считает, что эти аресты вызваны страхом режима перед народной ненавистью к нему и попытками не допустить будущей осенью массовых протестов против антинародной политики властей.

 

Вынужденный освободить арестованных по грубо сляпанному “делу боевиков”, режим ищет других жертв, чтобы запугать потенциальных участников осенних протестов.

 

Также ненависть режима вызвала социальная активность профсоюза РЭП, особенно его эффективная кампания по сбору средств в помощь репрессированным за участие в протестах.

 

Рада БНК обращает внимание западных партнеров беларусского режима на аресты профсоюзных лидеров. Эти аресты свидетельствует, что попытки задобрить диктатора, закрыв глаза на грубые нарушения им прав человека, ведут только к усилению репрессий. Напоминаем, что режим пошёл на брутальные действия против независимых профсоюзов вскоре после сессии Парламентской ассамблеи ОБСЕ в Менске и после ослабления давления Международной организации труда на беларусские власти.

 

Рада БНК считает действия режима ещё одним свидетельством внутренней оккупации страны преступной группировкой и требует немедленного освобождения Геннадия Федынича, Александра Ярошука и других арестованных профсоюзных лидеров.

 

Если преступные действия в отношении профсоюзных лидеров не будут остановлены, то мы сделаем лозунг их освобождения одним из основных на Акции предупреждения, которая начнётся 8 сентября в 18:00 на Октябрьской площади Менска.

 

Мы призываем к участию в Акции предупреждения активистов демократических партий и организаций, независимых профсоюзов, всех граждан, желающих освобождения страны.

 

Освободим Беларусь из-под внутренней оккупации и не допустим внешней агрессии!

 

Власть — народу!

 

Жыве Беларусь!”

 

“Хартыя’97”, 2 жніўня 2017 р.

 

 

Генадзь Фядыніч на волі, Ігар Комлік — на Акрэсьціна

 

Старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч і былая рэдактарка прафсаюзнага сайту praca-by.info Натальля Пічужкіна адпушчаныя пасьля допыту. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў актывіст прафсаюзны актывіст Андрэй Стрыжак.

 

Тэлефоны Фядыніча і Пічужкінай пакуль недаступныя.

 

Паводле Андрэя Стрыжака, галоўны бухгальтар прафсаюзу РЭП Ігар Комлік накіраваны ў менскі Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў [на Акрэсьціна].

 

Як паведамляла “Свабода”, 2 жніўня адбыліся ператрусы ў офісе прафсаюзу, а таксама дома ў Фядыніча, Комліка і Пічужкінай. Сканфіскавалі электронныя носьбіты, жорсткія дыскі кампутараў і дакумэнтацыю.

 

Акрамя таго, ператрус прайшоў у офісе Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску. Супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю (ДФР КДК) сканфіскавалі ноўтбукі і жорсткія дыскі кампутараў.

 

Камітэт дзяржаўнага кантролю паведаміў пра ўзбуджэньне крымінальнай справы паводле фактаў ухіленьня ад выплаты падаткаў.

 

“Органамі фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па фактах ухіленьня ад выплаты падаткаў пачатая крымінальная справа ў дачыненьні да кіраўнікоў аднаго з прафсаюзаў Рэспублікі Беларусі, якія не ўваходзяць у Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі.

 

У ходзе праверкі ўстаноўлена, што старшыня і галоўны бухгальтар прафарганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэньня адкрылі ад імя прафсаюзу рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў (гаворка ідзе пра сотні тысяч даляраў ЗША)”, — гаворыцца ў паведамленьні камітэту.

 

“Радыё Свабода”, 3 жніўня 2017 р.

 

 

“Гэтая крымінальная справа — помста за нашу дзейнасць”

 

Лідар Незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч, затрыманы ўчора раніцай супрацоўнікамі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДзК, выйшаў на волю. Яго адпусцілі ўчора ў 20:30.

 

У дачыненні да Фядыніча распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 243 КК РБ — ухіленне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Ён распавёў “Белсату”, што цяпер знаходзіцца ў статусе падазраванага, на допыце даў падпіску аб неразгалошванні.

 

— Прыйшлі раніцай у маю кватэру, пераварушылі ўсё, нават кніжкі. Забралі жорсткія дыскі з кампутараў і трошкі грошай. Мабільны тэлефон таксама забралі. Падчас ператрусу паводзілі сябе адэкватна, ніхто не пагражаў, я адразу даў ім доступ да ўсіх рэчаў, — гаворыць Фядыніч.

 

Распачатую супраць яго справу ён звязвае выключна з “помстай уладаў за актыўную грамадскую дзейнасць”.

 

— Відавочна, гэта была спланаваная акцыя, помста за нашу дзейнасць і пазіцыю цягам вясновых пратэстаў супраць Дэкрэту №3. Натуральна, доказная база ў справе адсутнічае, абвінавачванні не маюць абгрунтавання, — кажа лідар незалежнага прафсаюзу.

 

Фядыніч паведаміў, што справу вядзе следчы ДФР КДзК Сяргей Дзмітрыеў.

 

Таксама стала вядома, што на волю пасля допыту адпусцілі Наталлю Пічужкіну і Аляксандра Ярашука.

 

Крымінальная справа па тым жа артыкуле (ч.2 243 КК) распачатая і супраць бухгалтара прафсаюзу Ігара Комліка. Як паведамляюць ягоныя калегі з РЭП, цяпер Комлік у ізалятары на Акрэсціна.

 

Кацярына Андрэева

 

“Белсат”, 3 жніўня 2017 р.

 

 

Фядыніча затрымалі спецслужбісты, пераапранутыя ў сантэхнікаў

 

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання і допыту Генадзя Фядыніча. Як расказаў лідар прафсаюза РЭП карэспандэнту “НН”, яго затрымалі а 9-й раніцы: калі выйшаў з кватэры на лесвічную пляцоўку, там чакалі хлопцы, апранутыя ў спецвопратку, якую носяць работнікі камунальных службаў. Яны паказалі Фядынічупасведчанні супрацоўнікаў Дэпартамента фінрасследаванняў.

 

Паводле словаў Фядыніча, у яго апісалі маёмасць: кватэру на вуліцы Мельнікайце, машыну “Таёта”, тэлевізар, музычны цэнтр.

 

Допыт у Камітэце дзяржкантролю на вуліцы Броўкі цягнуўся да 22:30. Перад тым, як выпусціць, з Фядыніча ўзялі падпіску аб неразгалошванні. Падпіску аб нявыездзе не бралі.

 

Цяер Фядыніч знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе. Абвінавачанне выставілі па артыкуле 243 ч.2. Паводле следчых, ён не сплаціў за 2011 рок падаткаў на 22 тысячы рублёў (дэнамінаванымі).

 

Зміцер Панкавец

 

“Наша Ніва”, 3 жніўня 2017 р.

 

 

Аляксандр Ярашук: Кіраўніцтва прафсаюза РЭП само моцна “падставілася”


Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук лічыць, што кіраўніцтва прафсаюза РЭП само моцна “падставілася”.

Ярашука дапыталі следчыя Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Ён праходзіць ў якасці сведкі па справе аб ухіленні ад выплаты падаткаў яго калегамі з прафсаюза РЭП. Па словах Ярашука, следчыя цікавіліся сумесным праектам прафсаюза РЭП і Беларускага незалежнага прафсаюза з прафсаюзам Даніі “3F”. У каментары “Еўрарадыё” Ярашук заявіў:

— Сёння мне сітуацыя нібыта дыктуе казаць, што “крывавы рэжым” наехаў на маіх людзей, на маю арганізацыю, але трэба быць аб’ектыўным. Я не магу сёння казаць пра “крывавы рэжым” і “белых і пухнатых” маіх калег. Наламалі яны дроў.

Разам з тым лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў не выключае, што штуршок усёй справе магла даць актыўная роля прафсаюза РЭП падчас антыдармаедскіх акцыяў. Як паведамлялася, у менскім офісе прафсаюза РЭП адбыўся ператрус. Старшыня прафсаюза Генадзь Фядыніч затрыманы. У гэты ж дзень прайшоў ператрус і ў офісе Незалежнага прафсаюза гарнякоў у Салігорску.


“Беларускае Радыё Рацыя”, 3 жніўня 2017 р.

 


Аляксандр Ярашук: Кіраўніцтва прафсаюза РЭП само моцна “падставілася”


2 жніўня Аляксандра Ярашука следчыя Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю дапыталі ў якасці сведкі па справе аб ухіленні ад выплаты падаткаў яго калегамі з прафсаюза РЭП. Па інфармацыі следчых КДК, “старшыня і галоўны бухгалтар прафсаюзнай арганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэння адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў”.

Па словах Ярашука, у яго следчыя цікавіліся сумесным праектам прафсаюза РЭП і Беларускага незалежнага прафсаюза з прафсаюзам Даніі “3F”.

— У іх руках (следчых ДФР — “Еўрарадыё”), калі ўжо казаць наўпрост, уся перапіска, якая вялася з дацкім прафсаюзам “3F” і дацкім Міністэрствам замежных спраў. Гэта была даволі шумная гісторыя, якая выходзіла далёка за межы прафсаюзнага руху, — заявіў Ярашук.

Гучнасць гэтай гісторыі ў тым, што яна моцна пасварыла паміж сабой незалежныя прафсаюзы Беларусі. Бо датчане вырашылі супрацоўнічаць выбарачна — толькі з прафсаюзам РЭП і Беларускім незалежным прафсаюзам. У чым сэнс таго праекта, Ярашук, па яго словах, не ведае. Бо не хацеў ведаць, зразумеўшы, што праект “працуе на сепаратызм і раскол незалежнага прафсаюзнага руху Беларусі”.

— Я следчым напісаў, што нічога не ведаю ні пра тое, якім чынам ажыццяўлялася фінансаванне, хто там канкрэтна вазіў ці не вазіў грошы. Я лічу, што ў свой час я годнае рашэнне прыняў не лезці ў гэты бруд. Бо нічога не дамагуся, апроч таго, што ствару сабе адпаведную рэпутацыю. Але тое, чаго я і мы ўсе баяліся, — гэты гнайнік прарваўся, на вялікі жаль. Сёння мне сітуацыя нібыта дыктуе казаць, што “крывавы рэжым” наехаў на маіх людзей, на маю арганізацыю, але трэба быць аб’ектыўным. Я не магу сёння казаць пра “крывавы рэжым” і “белых і пухнатых” маіх калег. Наламалі яны дроў. Але сказаць вам, што там следчыя накапалі і ці дае накапанае падставы для такіх абвінавачванняў, я не магу — я ніякіх такіх пытанняў падчас допыту не задаваў.

Параўноўваць “справу Фядыніча” са “справай Бяляцкага” Ярашук адмаўляецца. Кажа, гэта могуць рабіць журналісты, а калі параўнае ён, то страціць павагу да самога сябе. Хаця лідар БКДП і не выключае, што штуршок усёй справе магла даць актыўная роля прафсаюза РЭП падчас антыдармаедскіх акцый.

2 жніўня супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў правялі ператрус у менскім офісе прафсаюза РЭП. Старшыня прафсаюза Генадзь Фядыніч затрыманы, да яго паехаў адвакат. Месцазнаходжанне яго намесніка Аляксея Комліка невядомае. У гэты ж дзень прайшоў ператрус і ў офісе Незалежнага прафсаюза гарнякоў у Салігорску. Там таксама праваахоўнікі правялі выемку дакументаў і камп’ютараў.


“Еўрарадыё”, 3 жніўня 2017 р.

 

 

P.S. Адразу стала ясна хто тут — хуйло: яшчэ адзін лукакашкін пацук голасна аб'вясьціў пра сябе. Шумчанка разваліў рух прадпымальнікаў, а гэты валіць незалежныя пафсуполкі. І калі бы ня РЭП, дык то-ж й атрымалася бы... (J.K.)

 

 

“Статус Фядыніча не змяніўся і следчыя дзеянні могуць быць непрадказальнымі”


Крымінальныя справы супраць лідара прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і яго намесніка Ігара Комліка ідэнтычная крымінальнай справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Той жа артыкул — ухіленне ад выплаты падаткаў, і фармулёўкі тыя ж самыя, і развіццё падзей будзе такім жа. Такое меркаванне ў эфіры “Еўрарадыё” выказвае актывіст прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак. Па яго словах, распачатая супраць кіраўніцтва РЭП справа — помста ўладаў незалежнаму прафсаюзу:

— Гэта помста за актыўную пазіцыю нашага прафсаюза падчас антыдармаедскіх акцый вясной 2017 рока. Больш за 30 сяброў нашага прафсаюза атрымалі альбо суткі, альбо штрафы і агульная сума штрафаў была больш за сем тысяч эўра. Адвакатам недармаедаў быў названы адзін з нашых рэгіянальных юрыстаў Леанід Судаленка. Мы актыўна ўдзельнічалі ў кампаніі салідарнасці з затрыманымі падчас тых веснавых акцый. Нашы юрысты падрыхтавалі вельмі шмат скаргаў на дэкрэт №3 у суды. Адзіная спроба “адбіць” чалавека ад дэкрэта №3 таксама была зробленая нашым прафсаюзам: у Гомелі Аляксандр Сямёнаў атрымаў вызваленне ад гэтага “дэкрэтнага” збору, улады былі вымушаныя яго працаўладкаваць, але прызналі такія справы непадсудныя судам агульнай юрысдыкцыі. Мы сабралі 25 тысяч подпісаў онлайн за адмену дэкрэта і яшчэ столькі ж “уручную”. Не кажучы пра тое, што нашы актывісты непасрэдна спрычыніліся да арганізацыі акцый пратэсту, і цяпер атрымалі за гэта па галаве ад дзяржавы.

На думку Андрэя Стрыжака, удзел прафсаюза РЭП у антыдармаедскіх акцыях стаў апошняй кропляй для ўлады — незадаволенасць дзейнасцю прафсаюза наспявала даўно:

— У апошнія рокі наша дзейнасць па сацыяльна-эканамічнай абароне працоўных вельмі ўзмацнілася. У сярэднім шторок нашы юрысты адсуджвалі ў наймальнікаў каля мільярда недэнамінаваных рублёў. Гэта сотні спраў, якія штогод вядуцца нашымі юрыстамі ў судах па адстойванні сацыяльна-эканамічных правоў працаўнікоў. Можна ўзгадаць распрацоўку дакументаў і ўдзел у кампаніі адвакатавання, якія скіраваныя на абарону правоў працоўных. Гэта — пастаянная юрыдычная падтрымка сяброў прафсаюза і кансультацыя для ўсіх ахвотных. У нас больш за 30 рэгіянальных арганізацый, у якія мы прымаем усіх, незалежна ад іх палітычных поглядаў. Мяркую, улада ўбачыла ў нас даволі моцнага праціўніка.

Нягледзячы на тое, што лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч быў вызвалены пасля допыту следчымі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, Стрыжак не раіць супакойвацца:

— Працэсуальны статус Генадзя Фядыніча не змяніўся, і следчыя дзеянні могуць мець непрадказальны характар. І калі чалавек выйшаў на свабоду пасля першага допыту, то нішто не перашкаджае затрымаць яго пасля другога ці трэцяга допыту. Хоць Фядыніч і выйшаў на волю, але да гэтага часу за кратамі знаходзіцца другі чалавек нашай арганізацыі — Ігар Комлік. Не выключаю, што цяпер менавіта ён будзе граць тую ж ролю, якую ў свой час адыграў Бяляцкі.

Прагназаваць, чым і калі уся справа можа завяршыцца, Стрыжак адмаўляецца. Маўляў, усё толькі пачынаецца, і сённяшнія сведкі заўтра могуць таксама стаць абвінавачанымі.


Зміцер Лукашук


“Еўрарадыё”, 3 жніўня 2017 р.

 

 

Праваабаронцы прызналі Ігара Комліка палітвязням

 

Праваабаронцы запатрабавалі неадкладнага вызвалення Ігара Комліка.

 

Намесніка старшыні прафзвяза РЭП Ігара Комліка беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнем. Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую падпісалі 11 арганізацый: Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый, Беларускі Дом правоў чалавека імя Б. Звазскова, ПУ “Беларускі дакументацыйны цэнтр”, РПГА “Беларускі Хельсінскі камітэт”, ініцыятыўная група “Ідэнтычнасць і права”, простае таварыства “Ініцыятыва FORB”, праваабарончы цэнтр “Вясна” (закрыты беларускімі ўладамі), РГА “Прававая ініцыятыва”, Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, установа “Кансультацыйны цэнтр актуальных міжнародных практык і іх імплементацыі ў праве “Х’юман Канстанта”, асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі”.

 

Заява прынятая ў сувязі з крымінальнай справай супраць кіраўнікоў прафзвязу РЭП, якую завялі 2 жніўня беларускія сілавыя структуры. Старшыню прафзвязу Генадзя Фядыніча і ягонага намесніка, галоўнага бухгалтара прафзвязу Ігара Комліка абвінавачваюць у “нявыплаце падаткаў у асабліва вялікай суме”.

 

Праваабаронцы мяркуюць, што беларускія ўлады вядуць наступ на незалежны прафзвязны рух у краіне.

 

“У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, нагадваем уладам Рэспублікі Беларусь, што згодна з артыкулам 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах кожны мае права на свабоду асацыяцыяў з іншымі, уключаючы права ствараць прафзвязы і ўступаць у такія для абароны сваіх інтарэсаў. Карыстанне гэтым правам не мае ніякіх абмежаванняў, акрамя тых, якія прадугледжваюцца законам і якія неабходныя ў дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах дзяржаўнай ці грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабодаў іншых асобаў”, — гаворыцца з гэтай нагоды ў заяве, якую падае праваабарончы сайт “Вясна”.

 

Праваабаронцы заяўляюць, што крымінальная справа на кіраўнікоў прафзвязу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча палітычна матываваная, звязана з іх актыўнай прафзвязнай дзейнасцю і мірным ажыццяўленнем права на свабоду асацыяцыяў.

 

Таму яны заклікаюць спыніць крымінальны пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

 

“У сувязі з утрыманнем Ігара Комліка ў ізаляцыі разглядаем яго ў якасці палітвязня і патрабуем ягонага неадкладнага вызвалення. Адначасова патрабуем ад уладаў Беларусі спыніць ціск на незалежны прафзвязны рух і заклікаем адмовіцца ад неправамернага ўмяшання ў іх дзейнасць”, — заяўляюць праваабаронцы.

 

Да беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці яны звяртаюцца з заклікам выкарыстаць усе магчымыя сродкі палітычнага і прававога ціску на ўрад Беларусі для вызвалення Ігара Комліка.

 

“Хартыя’97”, 3 жніўня 2017 р.

 

 

Хто такі Ігар Комлік, якога затрымалі за “нясплату падаткаў” прафсаюзам РЭП?

 

Як паведамляла “Свабода”, 2 жніўня адбыліся ператрусы ў офісе прафсаюзу, а таксама дома ў Генадзя Фядыніча, Ігара Комліка і Натальлі Пічужкінай. Сканфіскаваныя электронныя носьбіты, цьвёрдыя дыскі кампутараў і дакумэнтацыя.

 

Акрамя таго, ператрус прайшоў у офісе Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску. Супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю (ДФР КДК) сканфіскавалі ноўтбукі і цьвёрдыя дыскі кампутараў.

 

Старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч і былая рэдактарка прафсаюзнага сайту praca-by. info Натальля Пічужкіна пасьля допыту адпушчаныя. А вось галоўны бухгальтар прафсаюзу РЭП Ігар Комлік накіраваны ў менскі Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў.

 

У КДК паведамілі, што крымінальная справа распачатая паводле фактаў нявыплаты падаткаў.

 

Хто такі Ігар Комлік, фігура якога не была публічнай?

 

Ён — старшыня Менскай месцкае арганізацыі РЭП, галоўны бухгальтар РЭП. Карэнны мянчук, нарадзіўся 12 ліпеня 1959 року.

 

У 1976 роке скончыў сярэднюю школу № 57, паступіў ў Беларускі палітэхнічны інстытут.

 

Паводле першай вышэйшай адукацыі — інжынэр-мэханік.

 

З 1994 да 2004 року працаваў у Канструктарскім бюро дакладнага электроннага машынабудаваньня (КБДЭМ). Быў старшынём прафсаюзнай арганізацыі.

 

У 1997–2001 роках вывучаў правазнаўства ў Міжнародным інстытуце прававых і сацыяльных дачыненьняў.

Ад 2010-га — старшыня Менскай месцкае першаснай арганізацыі РЭП, галоўны бухгальтар РЭП.

 

Сын Ігара Комліка — Андрэй Комлік-Ямацін — быў затрыманы ў так званай “справе патрыётаў”. Андрэй разам з жонкай Анастасіяй вырабляў адзеньне ў нацыянальным беларускім стылі.

 

У Ігара Комліка двое ўнукаў.

 

“Радыё Свабода”, 30 жніўня 2017 р.

 

 

Чым закончыцца “справа прафсаюзаў”?

 

Былы палітвязень Мікола Дзядок распавядае пра сутнасць крымінальнай справы ў дачыненні да лідараў незалежных прафсаюзаў.

 

Нагадаем, што 2 жніўня ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – “ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры”  – быў затрыманы Генадзь Фядыніч, старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Пазней ён быў адпушчаны. Санкцыя ў межах артыкула, які інкрымінуецца Генадзю Фядынічу, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі рокаў з канфіскацыяй маёмасці.

 

Крымінальная справа таксама ўзбуджаная ў дачыненні да Ігара Комліка, галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП.

 

— На ваш погляд, якія перспектывы гэтай справы? Папужаюць і забудуць альбо людзі могуць атрымаць рэальныя тэрміны зняволення?

 

— Пакуль усё кажа пра тое, што пужаюць, бо баяцца пратэстаў з-за падатку на дармаедства, які хутка хочуць уводзіць у жыццё. Адзіным фактарам, што стрымлівае ўлады ад рэпрэсій, зараз з’яўляецца ціск Эўропы, а не, на жаль, унутрыпалітычнае становішча і ціск грамадзянскай супольнасці. Таму, здаецца, улады вырашылі пакінуць крымінальную справу, але выпусціць на волю Фядыніча, каб “не абвастраць” сітуацыю.

 

— А якая будзе рэакцыя Захаду? Зробіць выгляд, што нічога не было ці стане ў пазіцыю?

 

— Пакуль не будзе рэальных тэрмінаў, мяркую, Эўропа зробіць выгляд, што нічога не было альбо абмяжуецца сімвалічнымі заявамі. Зараз у краіне два афіцыйна прызнаныя праваабаронцамі палітвязні – Зміцер Паліенка і Міхаіл Жамчужны. І Захад ніяк не рэагуе, на жаль.

 

— А навошта наогул была “справа прафсаюзаў”. Толькі-толькі “справа патрыётаў” сцішылася…

 

— Як ужо казаў, каб запалохаць дзеячаў і структуры, якія, на іх погляд, могуць адыграць ролю ў будучых пратэстах у бліжэйшы час. Ідзе прэвентыўная падрыхтоўка.

 

— І ўдасца запужаць?

 

— Я думаю што запужванне традыцыйных апазіцыйных актывістаў ужо нічога не вырашыць. Сакавіцкія пратэсты паказалі, што з народу паўстае вялізная колькасць новых лідараў, адсачыць і запужаць іх робіцца ўсё цяжэй. Дарэчы, гэта яшчэ адзін плюс на бок дэцэнтралізацыі і самаарганізацыі. Замест таго, каб мець аднаго лідара, якога можна запужаць ці пасадзіць, паўнамоцтвы прымаць рашэнні павінны быць у як мага большай колькасці людзей. Тады пратэст будзе нашмат цяжэй падавіць.

 

Кастусь Заблоцкі

 

“Беларускае Радыё Рацыя”, 4 жніўня 2017 р.

 

 

Украина поддержала независимые профсоюзы Беларуси

 

Власти должны прекратить преследование активистов РЭП.

 

Конфедерация сободных профсоюзов Украины направила письмо поддержки в адрес организаций БКДП в связи с очередными нарушениями прав независимых профсоюзов в Беларуси, пишет сайт bkdp.org.

 

 

Напомним, 2 августа в офисе независимого профсоюза РЭП прошел обыск. Его провел Департамент финансовых расследований Комитета государственного контроля. Руководителей профсоюза обвиняют в “неуплате налогов”.

 

На сегодняшний день в Володарке находится заместитель председателя профсоюза РЭП Игорь Комлик, правозащитники признали его политическим заключенным.

 

“Хартыя’97”, 6 жніўня 2017 р.

 

 

Справа незалежных прафсаюзаў: перадумовы і наступствы

 

Чаму ўлады распачалі крымінальную справу супраць незалежных прафсаюзаў менавіта цяпер? Чаму фігурантаў гэтай справы праваабарончая супольнасьць Беларусі адразу прызнала палітвязьнямі? Якой будзе рэакцыя Захаду на гэтую справу? Па гэтых пытаньнях у Праскім акцэнце спрачаюцца праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Алена Танкачова і палітоляг Юры Чавусаў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.

 

Чаму гэтых, чаму цяпер, чаму ў такі спосаб?

 

Дракахруст: У чым прычыны ўзьнікненьня справы аб няўплаце падаткаў супраць лідэраў незалежных прафсаюзаў РЭП і БНП? Яны бралі ўдзел у каардынацыі зімова-веснавых пратэстаў супраць дэкрэту № 3. Але даўняя справа. Здавалася, што адказам на пратэсты стала справа “Белага легіёну”, якая ўжо прыцішаная. Чаму ж праз 4 месяцы пасьля пратэстаў узьнікла справа незалежных прафсаюзаў?

 

Чавусаў: Пры падобнага кшталту справах мы заўсёды задаём тры пытаньні: чаму менавіта гэтыя людзі ці гэта структура сталі ахвярамі палітычнага перасьледу, чаму ўдар менавіта зараз нанесены і чаму менавіта ў такі спосаб — абвінавачваньні ў падатковых парушэньнях?

 

Што да першага пытаньня, ў мяне, канешне, няма сумневу, прычына гэта — удзел прафсаюзаў у арганізацыі зімова-веснавых пратэстаў сёлета. І я б хацеў падкрэсьліць, што прафсаюз РЭП (радыёэлектроннай прамысловасьці) — гэта адзіная зарэгістраваная арганізацыя Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК), дзе лідэр — Мікола Статкевіч. Яшчэ ўвесну прафсаюз заявіў, што як арганізацыя ён афіцыйна сыходзіць з гэтай структуры. Мабыць, былі нейкія намёкі з боку міністэрства юстыцыі, але яны казалі, што як пэрсаналіі, як людзі, яны працягваюць дзейнасьць у межах БНК. Вось улады хваравіта рэагуюць на гэтыя пратэсты.

 

Я б сказаў, што справа “Белага легіёну” хутчэй зьвязаная з датай 25 сакавіка, і падавалася як апраўданьне таго гвалту, які чыніўся на вуліцах Менску ў той час. А вось справа РЭП — гэта ўдар па інстытуцыйна арганізаваных элемэнтах той хвалі пратэстаў. Па беларускіх мерках РЭП гэта масавая арганізацыя, больш за тое — гэта арганізацыя, арыентаваная на сяброўства, на масавы ўдзел людзей у ёй. І гэта такая спроба задушыць інфраструктуру пратэсту, запужаць масавы рух.

 

Нягледзячы на аптымістычную эканамічную рыторыку ўраду, пэрспэктываў паляпшэньня жыцьця не відаць. Мне падаецца, што ўвосень можа адбыцца сацыяльны выбух зь нейкай эканамічнай нагоды. Нагодай можа стаць неабавязкова дэкрэт № 3, а нешта іншае. Скажам, чарговае павышэньне пэнсійнага ўзросту, які па сацыялягічных апытаньнях абурае народ яшчэ болей, чым дэкрэт аб “дармаедах”. Вось супраць гэтага прэвэнтыўна, але ў выглядзе рэакцыі на ранейшыя падзеі, і ладзіцца гэты пагром прафсаюзаў. Але прэвэнтыўна ня значыць зьнянацку. Выглядае так, я згодны з Алесем Бяляцкім, што гэта справа была загадзя сплянаваная і падрыхтаваная і далёка не ўвесну. “Плаціце падаткі і сьпіце спакойна”.

 

Дракахруст: Многія адзначаюць падабенства справы прафсаюзаў і колішняй справы Бяляцкага. І тады і цяпер ня толькі ўлады кажуць — ну а што ж, трэба плаціць падаткі з даходаў, законы трэба выконваць. Абодва прафсаюзы былі афіцыйна зарэгістраваныя ў Беларусі. Ну і пераводзілі б сродкі ў краіну, плацілі б падаткі. Што вы можаце сказаць на такія аргумэнты?

 

Танкачова: Я думаю, што мы нічога новага ня маем з гэтымі аргумэнтамі ў параўнаньні з папярэднімі рознымі сытуацыямі. Пачынаючы ад досыць даўніх спраў, зьвязаных з, напрыклад, Беларускім Хэльсынскім камітэтам, калі падатковыя санкцыі былі накладзеныя на зарэгістраваную ў Беларусі дзейнасьць Эўракамісіі.

 

Дзяржава на працягу многіх гадоў адмаўляецца выканаць неабходныя рэкамэндацыі па прывядзеньні заканадаўства ў нармальны выгляд, які дазваляе атрымоўваць замежнае фінансаваньне для некамэрцыйных мэтаў, без аплаты адпаведных падаткаў. Больш за тое, пытаньні рэгістрацыі, доступу да замежнага некамэрцыйнага фінансаваньня зьяўляюцца аб’ектам крытыкі з боку спэцыялізаваных арганізацыяў на прадмет іх адпаведнасьці міжнародным стандартам.

 

То бок, я думаю, што даўным-даўно гэтыя пытаньні павінныя былі быць урэгуляваныя на ўзроўні беларускага заканадаўства, зьняты завышаныя абмежаваньні на доступ некамэрцыйных арганізацыяў да замежнага некамэрцыйнага фінансаваньня, і вось тады, я думаю, можна было б гаварыць аб тым, што ніхто нікому не перашкаджае працаваць адкрыта, працаваць так, як нам усім бы хацелася. Перашкаджаюць забароны. Перашкаджае цалкам відавочная немагчымасьць доступу да гэтых рэсурсаў, перашкаджае тая праўная сыстэма, якая на сёньняшні дзень называецца праўнай, але насамрэч такой не зьяўляецца.

 

Справы прафсаюзаў і “Белага легіёну” — падабенства і адрозьненьні

 

Дракахруст: Валянцін, калі ўзьнікла справа “Белага легіёну”, то праваабарончыя арганізацыі ня ўсе разам з першага ж моманту прызналі фігурантаў справы палітвязьнямі. А вось па справах РЭП і БНП адпаведнае рашэньне было прынятае фактычна на наступны дзень пасьля таго, як першы чалавек патрапіў за краты. Чаму?

 

Стэфановіч: Усё проста. Таму што ў выпадку зь перасьледам Фядыніча і яго калегаў мы дакладна можам казаць, што гэта зьвязана з рэалізацыяй аднаго з правоў, гарантаваных міжнароднымі нормамі права, у прыватнасьці, свабоды асацыяцыяў. І ў прынцыпе на гэтую тэму ўжо неаднаразова выказваліся і Камітэт па правах чалавека ААН, і рабочая група па адвольных затрыманьнях, яны выказваліся яшчэ падчас разгляду звароту спадара Бяляцкага.

 

Таму ў прынцыпе тут ёсьць ужо пэўна сфармуляваныя стандарты, якія кажуць пра тое, што дзяржава мае ня толькі нэгатыўныя абавязкі ў галіне свабоды асацыяцыяў, то бок ня ўмешвацца ў дзейнасьць, не перашкаджаць, але і пазытыўныя абавязкі, якія палягаюць у тым, што яна павінная ствараць умовы для паўнавартаснага існаваньня асацыяцыяў, уключна з прафсаюзамі. У тым ліку маецца на ўвазе і доступ да бесьперашкоднага атрыманьня фінансаваньня, у тым ліку і замежнага. Таму што прафсаюзы гэта не палітычныя партыі, якім нацыянальнае заканадаўства ў нас (і ня толькі ў нас) забараняе атрыманьне замежнага фінансаваньня. Прафсаюзы, як і ўрад, маюць права на атрыманьне такога фінансаваньня. Таму гэта не віна беларускіх няўрадавых арганізацыяў, што ў Беларусі створаная такая сыстэма, якая фактычна пазбаўляе магчымасьці легальнай працы з замежнай дапамогай.

 

У выпадку з узгаданай справай “Белага легіёну” сытуацыя ўскладняецца некаторымі акалічнасьцямі, і з асабістага досьведу камунікацыі з прадстаўнікамі міжнародных праваабарончых арганізацый магу сказаць, што такіх акалічнасьцяў некалькі.

 

Па-першае, тое, што абвінавачваньне зьвязанае са зброяй. І яшчэ шэраг розных момантаў. Напрыклад, сумнеў у мірнай дзейнасьці, ну і нават самая назва арганізацыі ў некаторым сэнсе насьцярожвае міжнародныя структуры ў гэтай справе. На сёньняшні дзень мы маем няшмат інфармацыі і бачым, што самі фігуранты справы, пасьля таго, як былі вызваленыя, не сьпяшаюцца з заявамі наконт сваёй невінаватасьці і апраўданьня тых слоў, якія яны казалі па тэлевізіі наконт бомбаў, выбухоўкі і г.д.

 

І я не падзяляю тут аптымізм некаторых экспэртаў па частцы таго, што справа, маўляў, развалілася і ня дойдзе да суду. Я ведаю, што сьледчыя мерапрыемствы па гэтай справе працягваюцца і ў прынцыпе думаю, што да суду яна дойдзе. Якія там будуць доказы прадстаўленыя, і наколькі яны будуць пераканаўчыя і наколькі яны будуць адпавядаць законам, гэта нам усё трэба будзе прааналізаваць, калі суд будзе адкрыты.

 

Дракахруст: Валянцін, вы ўжо сказалі пра рэакцыю Захаду на справу “Белага легіёну”. А якой будзе рэакцыя на справу прафсаюзаў? Варта сказаць, што міжнародныя прафсаюзы даволі ўплывовыя арганізацыі, і ў 2006 роке Эўразьвяз з падачай Міжнароднай арганізацыі працы ўвёў дадатковыя санкцыі для Беларусі, выключыўшы яе з так званай генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў ЭЗ. Гэта было істотна, некалькі мільёнаў даляраў беларуская дзяржава на гэтым страціла. Дык на ваш погляд, якой будзе рэакцыя міжнародных прафсаюзаў і заходняй супольнасьці? Ці не атрымалася так, што беларуская ўлада зьвязалася ня з тымі, з кім варта было зьвязвацца, нават з пункту гледжаньня яе ўласных інтарэсаў?

 

Стэфановіч: Улада распачала гэту справу, наколькі я разумею, пры няўцямнай доказнай базе, таму што інфармацыя аб выдачы нейкага рахунку пакуль што не пацьвярджаецца, і невядома, ці ёсьць сапраўды такія доказы. Калі ўлада пачынае перасьлед журналістаў, праваабаронцаў, прафсаюзаў, яна павінна ўлічваць тое, што ўсе адпаведныя нацыянальныя арганізацыі — журналісцкія, праваабарончыя, прафсаюзныя — уваходзяць, як правіла, у прафэсійныя міжнародныя аб’яднаньні, адпаведныя фэдэрацыі. І прафсаюзы, вядома ж, валодаюць вялікімі магчымасьцямі лабіяваньня і праз міжнародныя адмыслова створаныя структуры, а таксама наўпрост праз урады сваіх краінаў. Таму я думаю, што рэакцыя тут адназначна будзе.

 

Зразумела, я не бяруся сказаць і прадбачыць нейкім чынам рэакцыю Эўразьвязу, таму што на сёньняшні дзень, на жаль, мы бачым, што ўсе апошнія палітычныя падзеі вакол Беларусі трохі зьмякчаюць пазыцыю Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі. Напрыклад, прадстаўнікі Эўрапарлямэнту неаднаразова заяўлялі аб адсутнасьці палітзьняволенных у Беларусі на сёньняшні дзень, хаця беларускія праваабарончыя арганізацыя на сёньняшні дзень такімі лічаць трох чалавек. Таму, наколькі гэта будзе ўплываць на жорсткасьць пазыцыі Эўразьвязу, пакуль што складана сказаць, але безумоўна існуе небясьпека, што гэтая рэакцыя будзе досыць мяккай.

 

Ці дапаможа Захад?

 

Дракахруст: Алена, і ваш адказ. Вы пра гэта ўжо пісалі ў Фэйсбуку, што павінен быць вельмі дакладны, вельмі “пісьменны” плян дзеяньняў. Дык вось на ваш погляд, якім ён мог бы быць?

 

Танкачова: Напісала я гэты пост літаральна адразу пасьля атрыманьня інфармацыі аб затрыманьнях і аб ператрусах. Неабходна ўлічваць, што ўлада безумоўна робіць гэта не выпадкова і ня толькі для таго, каб прыцягнуць да адказнасьці канкрэтных пэрсонаў. То бок улада без усялякага сумневу робіць гэта ў тым ліку для таго, каб праверыць, якім чынам хто будзе рэагаваць на дадзеныя дзеяньні.

 

Я думаю, што ўладу вельмі цікавіць, які ўплыў незалежных прафсаюзаў на сёньняшні дзень у грамадзтве. Я думаю, што ўладу гэта вельмі цікавіць менавіта цяпер, калі расьце беспрацоўе і набліжаецца восень. Я думаю, што ўладу цікавіць, якія на сёньняшні дзень “кропкі зборкі” — назавем гэта так — пратэстнага настрою, які лідэрскі патэнцыял і патэнцыял салідарнасьці. Я думаю, што ўлада радуецца і падцірае рукі, назіраючы за дыскусіяй, якая разьвярнулася паміж асобнымі прадстаўнікамі прафсаюзаў. Зараз, я мяркую, яны ў захапленьні ад такога свайго дзеяньня, якое літаральна на працягу сутак выклікае дадатковы публічны дыялёг.

 

Дракахруст: Алена, скажыце, а ці не было ўвогуле галоўнай мэтай спарадзіць гэты скандал, гэты канфлікт?

 

Танкачова: У маім разуменьні задачы комплексныя, і ў тым ліку і гэтая — унясеньне расколу ў адну з апошніх жывых кааліцыяў. Гэтая кааліцыя мела досыць ясны канфлікт, але мела даволі доўгі час стратэгічнае адзінства, прынамсі, зьнешняе адзінства. То бок я думаю, што гэта сапраўды было адной з мэтаў. І выклікае толькі жаль, як публічна трактуецца гэты канфлікт некаторымі яго ўдзельнікамі.

 

Я хацела бы вярнуцца да таго пытаньня, якое вы задавалі Валянціну наконт “Белага легіёну”. Мне ўяўляецца, што чарговы раз мы можам апынуцца ў сытуацыі непаразуменьня, таму я бы хацела зьвярнуць увагу слухачоў на наступнае. Праваабарончыя арганізацыі з самага першага моманту, з моманту, калі справа аб «Белым легіёне» толькі пачынала разварочвацца, адразу ж выказаліся, што гэта справа знаходзіцца пад пільнай увагай праваабарончай супольнасьці.

 

Больш за тое, мы досыць ясна і кансалідавана далі зразумець, што мы вельмі ўважліва сочым за тым, як гэта справа разварочваецца, і без усялякага сумневу мы маем на гэты конт свае ацэнкі. На сёньняшні дзень такія, як ёсьць. Але ўвага праваабарончай супольнасьці была, ёсьць і застаецца, і дапамога ўсім фігурантам з боку праваабаронцаў аказвалася з першага моманту і працягвае аказвацца па сёньняшні дзень.

 

Справа незалежных прафсаюзаў у геапалітычным інтэрʼеры

 

Дракахруст: Юры, у мяне да вас пытаньне крыху спэкуляцыйнае — пра цяперашнія амэрыканскія санкцыі супраць Расеі. Санкцыі прынятыя, Расея адчувае сябе як у абложанай крэпасьці, ледзь не вайну ёй абвясьцілі. І ёсьць саюзьнік у Расеі — Беларусь. Вось Расея ваюе, а Беларусь? Ваюе, не ваюе? А можа быць гэтая справа ўпісваецца ў гэты дыскурс, маўляў, і мы ваюем — у нас агенты Захаду паўсюль паселі і мы іх бярэм. Гэта ніяк не зьвязаныя сюжэты, на ваш погляд?

 

Чавусаў: На мой погляд, ніяк не зьвязаныя. Мне падаецца, ня вельмі слушна займацца такой інтэлектуальнай гульнёй — знаходзіць нейкія фактары, якія могуць мець нейкае значэньне для разьвіцьця гэтай справы, але якія наўрад ці былі стымулам, каб гэтую справу закруціць. Адказваючы на вашае пытаньне, я мог бы сказаць, што той чалавек, які прымаў палітычнае рашэньне, гэты фактар улічваў, але рабіць яго асноўным, рабіць яго мэтай разгортваньня гэтай справы я б, канечне, не стаў.

 

Таксама, дарэчы, ня стаў бы займацца кансьпіралёгіяй і казаць, што гэта тэст, што гэта быццам бы нейкая спроба пасварыць Ярашука з Фядынічам ці Бухвостава з кімсьці. На мой погляд, тут ня трэба вышукваць нешта больш, чым тое, што сфармулявана ў тых крытэрыях прызнаньня палітвязьняў, якімі праваабаронцы кіруюцца.

 

Перасьлед лідэраў РЭП зьвязаны зь іх грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. На мой погляд, гэта за тое, што было ўвесну і прэвэнтыўны ўдар у сувязі з будучымі пратэстамі, якія могуць разгортвацца. Калі б задача ставілася так, як вы сфармулявалі, больш палітычна, то абвінавачваньні былі бы палітычныя. У беларускім заканадаўстве ёсьць крымінальная адказнасьць за парушэньне парадку выкарыстаньня замежнага фінансаваньня, але абвінавачваньні выстаўленыя не па гэтым артыкуле — яны зьвязаныя з падаткамі, яны накіраваныя на тое, каб прадставіць гэта як звычайную крымінальную актыўнасьць. Маўляў, з такім жа посьпехам яны маглі атрымліваць гэтыя грошы на рахункі фізычных асобаў у Беларусі, за гэта плацілі б падаткі, і ўсё было б законна.

 

Падатковыя абвінавачваньні — гэта тое, што стандартна выкарыстоўваюць аўтарытарныя рэжымы, калі ня хочуць, каб палітычныя рэпрэсіі былі прычынай для далейшага пагаршэньня стасункаў з тымі краінамі, для якіх палітычныя рэпрэсіі непрымальныя. У Азербайджане заканадаўства так адшліфавалі, што ў іх там самы зручны варыянт перасьледу праваабаронцаў, журналістаў і грамадзкіх дзеячаў — гэта фінансавыя і падатковыя прэтэнзіі. Уладам у Азербайджане не дапамагло, але дапамагло ім абараняцца і весьці размову з заходнікамі на прадмет таго, што гэта ж не палітычна матываваныя справы — ёсьць падатковыя парушэньні.

 

Тут, дарэчы, сытуацыя трошкі больш зручная для ўладаў, таму што ў сытуацыі з Бяляцкім была не зарэгістраваная арганізацыя, была арганізацыя, якой адмовілі ў рэгістрацыі, якой скасавалі рэгістрацыю рашэньнем Вярхоўнага суду. І тут дзейнічаў такі прынцып амэрыканскіх рэвалюцыянэраў — No taxation without representation. Дык якое можа быць “taxation” без “registration”? Зарэгіструйце “Вясну” і будзе вам законная дзейнасьць. А без рэгістрацыі любая праваабарончая дзейнасьць гэтай структуры можа быць інтэрпрэтаваная, як незаконная.

 

З РЭП і іншымі прафсаюзамі сытуацыя трошкі іншая. Яны зарэгістраваныя, і ўладам будзе больш зручна апэляваць да таго, што маглі б дзейнічаць і законным шляхам. На жаль, мой прагноз будзе не такі і аптымістычны. Ён будзе несуцяшальны. Ну, Фядыніча вызвалілі, можа быць Комліка вызваляць.

 

Дракахруст: У Фядыніча ўжо апісалі маёмасьць.

 

Чавусаў: Апісаньне маёмасьці — гэта стандартная працэдура ў падобнага кшталту справах. Калі справу завалакіцяць, асабліва калі фігуранты ня будуць знаходзіцца за кратамі, я падазраю, што гэтая справа ня стане для ўладаў тым болем, якім была справа Бяляцкага ці яшчэ раней справа Марыніча, які таксама па фінансавых і маёмасных абвінавачваньнях быў кінуты за краты.

 

“Зіма блізка”?

 

Дракахруст: Валянцін, як вы лічыце, гэтая справа незалежных прафсаюзаў будзе пачаткам новых шырокамаштабных беларускіх палітычных “замаразкаў”, як было пасьля сьнежня 2010 року, ці хутчэй як пасьля 25 сакавіка гэтага року?

 

Стэфановіч: Тут ёсьць шэраг акалічнасьцяў, якія могуць на гэта паўплываць. Па-першае, наяўнасьць палітвязьняў, як такіх. Калі Комлік будзе за кратамі, гэта адна сытуацыя. Калі яго вызваляць, гэта крыху зьнізіць плянку напружанасьці — гэта можа быць другая сытуацыя. Мне падаецца, што казаць пра “замаразкі” пакуль што, напэўна, зарана.

 

Усе гэтыя геапалітычныя расклады вакол Беларусі безумоўна ўплываюць на ацэнкі беларускага ладу з боку Эўразьвязу і ЗША, бо мы тут у нейкім сэнсе жывем ва ўмовах новай халоднай вайны, І для гэтага пэрыяду, як вы памятаеце, была характэрная крайняя палітызацыя падыходаў да правоў чалавека. То бок калі ўрад дэманструе прыязнасьць да аднаго з бакоў канфлікту, то адпаведна ён крытыкуецца пераважна іншым бокам.

 

Дракахруст: Валянцін, калі прыгадваць тую эпоху, то часам такое стаўленьне было нават у сытуацыі, калі нейкая дзяржава стаяла па-над сутычкай.

 

Стэфановіч: Было па-рознаму, але калі ўзгадаць, напрыклад, вайсковыя рэжымы ў Паўднёвай Амэрыцы, то ЗША ня надта іх крытыкавалі, а наадварот, нават падтрымлівалі фінансава.

 

Дракахруст: Я маю на ўвазе іншае. Калі, умоўна кажучы, Ціта ці Чаўшэску манэўравалі паміж усходнім і заходнім блёкам, то іх за гэта ўзнагароджвалі.

 

Стэфановіч: Мы маем нешта падобнае. Хутчэй нават на Чаўшэску. Карыстаючыся аналёгіямі, Румынія ўваходзіла ў СЭВ і Варшаўскую дамову, як і Беларусь уваходзіць у ЭАЭС і АДКБ, але пры гэтым спрабуе гуляць у нейкую сваю гульню, нібыта нэўтральную ў дачыненьні да тых падзеяў, якія адбываюцца ў Расеі і вакол Расеі. Таму Захад схільны прыплюшчваць вочы на тое, што тут адбываецца, і спрагназаваць рэакцыю Захаду будзе складана. Але я абсалютна згодны з Юрыем, што ў дадзеным выпадку, калі мы гаворым пра прафсаюзы, то важную ролю тут будзе адыгрываць Міжнародная арганізацыя працы, а гэта міжнародная арганізацыя, якая ў дастаткова высокай ступені вольная ад палітызаваных падыходаў. І тут усё можа разгортвацца крыху інакш.

 

Ну а пра “замаразкі” напэўна можна будзе казаць, калі прыйдзе восень, і мы паглядзім, як будуць разьвівацца падзеі ўвосень. Я нагадаю, што ў лістападзе пачнецца выбарчая кампанія ў мясцовыя саветы. І калі апазыцыя будзе прымаць удзел у гэтых выбарах, а прынамсі яна зьбіраецца, наколькі я разумею, то кандыдаты безумоўна будуць ужываць рыторыку, скіраваную на крытыку сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне, таму што гэта найбольш актуальная тэма, якая цяпер турбуе людзей.

 

Веснавыя падзеі яскрава паказалі, што на вуліцу пачалі выходзіць ня толькі актывісты апазыцыі, але і масава выйшаў учорашні электарат Лука-кі. І прафсаюзы, якія адыгрывалі вельмі важную ролю, сапраўды нездарма менавіта яны трапілі пад удар улады. У гэтым улады пабачылі сёньня пагрозу для стабільнасьці ў краіне. Натуральна, справа рыхтавалася не за адзін дзень, і магчыма, што рыхтавалася яна год і можа быць болей.

 

Бо калі мы гаворым пра аналёгію з Бяляцкім, то вядома, што распрацоўка мяне і Бяляцкага пачалася яшчэ напрыканцы 2009 року. А Бяляцкі быў арыштаваны ў жніўні 2011 року. Але момант вельмі зручны, і ўлада менавіта яго і абрала, бо баіцца паўтарэньня веснавых падзеяў. А да чаго прыйдзе абвастрэньне сытуацыі ўнутры краіны ці прывядзе яно да «замаразкаў» — пра гэта пакуль што казаць ранавата.

 

Дракахруст: Алена, калі параўнаць справу незалежных прафсаюзаў са справамі Плошчы і “Белага легіёну”, ці можна сказаць, што гэтая новая памяркоўная, згодніцкая палітыка Захаду прыводзіць да таго, што рэпрэсіі больш лякальныя, менш інтэнсіўныя?

 

Танкачова: Я думаю, што розьніца ў аб’ёме рэпрэсіяў. Калі гаворка ідзе аб падзеях сьнежня 2010 року і прасьледаваньнях, якія разварочваліся тады, мы мелі справу проста з неверагоднай колькасьцю людзей, якія зазналі перасьлед і гвалт.

 

Трэба разумець, што ўлада абсалютна не мяняе тактыку. Яна проста час ад часу ў розныя электаральныя цыклі паўтарае такога кшталту правакацыі, накіраваныя на асобных канкрэтных яскравых і бачных грамадзтву прадстаўнікоў тых ці іншых грамадзкіх абʼяднаньняў. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў альбо выразнага абвастрэньня пратэстнага настрою, як было ўзімку-увесну сёлета, улады пачынаюць весьці больш актыўныя і маштабныя дзеяньні. Нічога новага не адбываецца, зьмяняюцца толькі людзі, а стыль паводзінаў, рэакцыя — яно ўвесь час тое ж самае.

 

Зразумела, што заходнія структуры таксама глядзяць на гэта, як на гісторыю, якая ўжо склалася, і што так і будзе далей. А ўзаемадзейнічаць неяк трэба, размаўляць неяк трэба. Я думаю, што мы проста маем справу з пэўным крызысам рэакцыі, калі на Захадзе мяркуюць, што паводзіны беларускіх уладаў, як на іх ні ўзьдзейнічай, на жаль, такімі ж застаюцца.

 

Юры Дракахруст

 

“Радыё Свабода”, 6 жніўня 2017 р.

 

 

Дзяржкантроль перадаў “справу прафсаюзаў” у Сьледчы камітэт

 

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік па-ранейшаму застаюцца ў статусе падазраваных па крымінальнай справе аб фактах ухіленьня ад сплаты падаткаў у 2011 роке.

 

8 жніўня Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю перадаў справу ў Сьледчы камітэт па горадзе Менску.

 

 

Юрыст Юры Белякоў рыхтуе скаргу ў пракуратуру, каб вярнулі забраную ў офісах і на кватэрах лідэраў аргтэхніку і дакумэнты:

 

— Паколькі справа тычыцца толькі 2011 року, абвінавачаньні выстаўленыя толькі за гэты рок. І тое, што на мінулым тыдні Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў пасьля ператрусаў у офісе РЭП, а таксама ў кватэрах Фядыніча і Комліка канфіскаваў дакумэнты, аргтэхніку, цьвёрдыя дыскі кампутараў — гэта незаконна, бо ўсе гэтыя рэчы ня маюць ніякага дачыненьня да таго пэрыяду. Таму я цяпер рыхтую скаргу ў пракуратуру, каб нам тэрмінова вярнулі канфіскаваную аргтэхніку і дакумэнты.

 

Я спрабаваў датэлефанавацца ў Сьледчы камітэт, каб высьветліць, каму канкрэтна перададзеная справа, на якой стадыі расьсьледаваньне, але ніякай інфармацыі мне не паведамілі.

 

Бухгальтар прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Ігар Комлік па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА № 1.

 

У пятніцу, 11 жніўня сканчаецца 10-дзённы тэрмін, пасьля якога сьледчыя павінны або выставіць абвінавачваньне падазраваным, або закрыць справу.

 

Іна Студзінская

 

“Радыё Свабода”, 9 жніўня 2017 р.

 

 

Генадзю Фядынічу прад’явілі абвінавачванне ў нясплаце падаткаў

 

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміла, што кіраўніку Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзю Фядынічу прад'яўлене абвінавачанне па ч.2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў) КК.

 

“У дачыненні да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Расследаванне справы працягваецца. У якасці абвінавачаных прыцягнута дзве асобы — кіраўнік і галоўны бухгалтар”, — напісала Ганчарова.

 

Таксама па гэтай справе праходзіць бухгалтар РЭП Ігар Комлік. Ён цяпер знаходзіцца пад вартай.

 

2 жніўня сілавікі правялі ператрусы ў офісе РЭП, а таксама на кватэры Генадзя Фядыніча. Кіраўнік прафсаюзаў быў затрыманы, але пасля допыту адпушчаны ў статусе падазраванага. Па словах Фядыніча, гаворка ідзе пра нясплату падаткаў у памеры 22 тысяч рублёў (дэмінаваных) за 2011 рок.

 

“Хартыя’97” 14 жніўня 2017 р.

 

 

Федынич — о предъявленных обвинениях: “Это заказное мероприятие”

 

Председатель профсоюза РЭП рассказал, смогут ли силовики парализовать работу независимой структуры.

 

Руководитель Беларусского профсоюза радиоэлектронной промышленности Геннадий Федынич прокомментировал “Салідарнасці” информацию о предъявлении ему обвинений по уголовной статье об уклонении от уплаты налогов.

 

Также с профсоюзного лидера была взята подписка о невыезде, хотя ранее силовики применять её не стали.

 

— Мне потом пришло письмо, после того, как я был в ДФР, — за подписью заместителя начальника. Он принял решение о моём невыезде. В принципе, это решение было, просто я нигде под ним не подписывался. И сейчас они продублировали то, что уже было сделано, — объяснил Геннадий Федынич действия силовиков.

 

Председатель РЭП также подчеркнул, что как он, так и его коллега Игорь Комлик (задержанный силовиками бухгалтер профсоюза — прим. “С”) уверены в своей невиновности.

 

— Это заказное мероприятие — я и мой коллега Игорь здесь вины не признаём, потому что мы ни в чём не виноваты, — отметил Федынич.

 

При этом собеседник добавил, что пока “сложно сказать, почему не отпускают Игоря Комлика — ведь ему вполне могли сделать подписку о невыезде”.

 

Также профсоюзный лидер прокомментировал версию о том, что с помощью уголовного дела власть пытается нейтрализовать независимые профсоюзы накануне осени, когда возможен рост социального недовольства населения.

 

— Можно предполагать на осень всё, что угодно — но она может быть и горячей, и не горячей. Это зависит от того, как сложится ситуация на предприятиях, какой будет уровень дохода людей. Но с учётом того, что по Декрету №3 поднимались люди совершенно не политизированные и далеко не члены профсоюза — дело, в первую очередь, в недовольстве людей.

 

Эти действия (возбуждение уголовного дела — прим. “С”.) очень сложно назвать неполитизированными, если даже захотеть. Но скажу, что парализовать работу профсоюза будет проблемно, так как мы сейчас делаем всё, чтобы работа продолжалась. Мы будем и дальше поддерживать людей, — сказал Геннадий Федынич.

 

“Салідарнасць” , 14 жніўня 2017 р.

 

 

Ігар Комлік на волі

 

Бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік, які знаходзіўся ў ізалятары на Валадарскага па крымінальнай справе аб нясплаце падаткаў, вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

 

Нагадаем, 2 жніўня супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыю камп’ютараў і фінансавых дакументаў у офісе прафсаюза РЭП і цэнтральнага офіса БНП. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар Ігар Комлік. Фядыніч быў дапытаны і адпушчаны, а Комлік заставаўся пад вартай.

 

Ігар сказаў пару слоў “Нашай Ніве” пасля свайго вызвалення.

 

— Ставіліся там да мяне нармальна, не катавалі, — пасмяяўся бухгалтар РЭП. — Я адразу адмовіўся ад дачы паказанняў. У мяне некалькі разоў пыталіся, ці я разгаваруся. Пагражалі, што калі буду маўчаць — пасадзяць. Але закон прадугледжвае магчымасць адмовы ад дачы паказанняў. Зрэшты, і са следчым мы бачыліся не так часта, я проста сядзеў. Успрымаю гэта як форму ціску на мяне. Вось выпусцілі, але справу не закрылі — я пад падпіскай пакуль, у чацвер на сустрэчу са следчым.

 

Комлік жартуе, што, па аналогіі з вядомым лозунгам “На свабоду — з чыстым сумленнем”, ён прыйшоў “на нары з чыстым сумленнем”.

 

— Справа відавочна скіраваная на тое, каб пазбавіцца ад незалежнага прафсаюза. Калі мяне затрымалі і сталі задаваць пытанні, то для мяне гэта адразу стала ясна. А як затрымалі? Выходзіў з дома на работу, ішоў да машыны — думаў ехаць на дачу, разам са мной да машыны падышлі следчыя, запатрабавалі прайсці для вобшуку, правялі, ну і ўсё… — сказаў Ігар. — Далейшыя планы — працаваць. У нас адна задача: мы працавалі, каб людзі нармальна жылі і рабілі. І будзем працаваць над гэтым далей. Я ашчадзіў сіл, бо рабіць нічога не трэба было. Цяпер з новай энэргіяй, як гаворыцца. Цешыла, што прыходзіла шмат лістоў падтрымкі, адказваў. А так… спалі, елі, гаманілі. Там у большасці прадпрымальнікі сядзелі: за махлярства, падаткі.

 

Арцём Гарбацэвіч

 

“Наша Ніва”, 2 кастрычніка 2017 р.

 



Обновлен 03 окт 2017. Создан 02 авг 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter