Хросным ходам па Магілеву прайшліся ражаныя “казакі” ды “праваслаўныя шансанье”




“Святая Русь” і падлодка “Курск”, маршал Усцінаў і Хрыстос —

плакат ад гасцей з Масковіі на хросным ходзе ў Магілеве

 

6 жніўня ў Магілеве прайшлі мерапрыемствы ў гонар свяціцеля Георгія Каніскага. Але, як вядома, дзе праваслаўныя мерапрыемствы, там, часцей за ўсё і “казакі”. А дзе казакі — там і “Святая Русь”. Так адбылося і ў Магілёве.

 

 

У дзень 300-сотрочча з дня нараджэння свяціцеля Георгія Каніскага ў кафедральным Спаса-Прэабражэнскім саборы Магілева прайшла літургія, якую служыў мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал.

 

На ўрачыстасцях прысутнічала ўся мясцовая наменклатура: старшыня Магілеўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, старшыня Магілеўскага райвыканкама Анатоль Дуцько з намеснікамі і іншыя.

 

Пасля заканчэння літургіі з сабора да Архіерэйскага вала прайшоў масавы хросны ход. Другі хросны ход да дома Каніскага ў гэты ж час прайшоў са Свята-Нікольскага жаночага манастыра.

 

 

Удзельнічалі ў ім і казакі. Гэта былі “улаховічаўцы” — прадстаўнікі “беларускага казацтва”, якое ўзначальвае Мікалай Улаховіч. Гэта бачна па шаўронах, таксама гэта пацвердзіў прэс-сакратар Магілеўскай епархіі Ілля Сідаровіч.

 

Але ж не абышлося і без канфузаў.

 

На дом Каніскага прыкруцілі вось такі плакацік

 

На ім Кутузаў і Сувораў, і маршал Жукаў, і адмірал Ушакоў… Падлодка “Курск” і Зоя Касмадзям’янская, Ісус Хрыстос і Нікалай ІІ з сям’ёй, маршал Усцінаў і ўдзельнікі нядаўніх войнаў Масковіі…

 

“Атаман” Улаховіч сказаў, што пра ўдзел яго казакоў у мерапрыемствах ён “інфармацыі не атрымліваў, таму без каментароў”.

 

Але ж як сам Улаховіч, так і яго “казакі” вядомыя выключнай праўладнай пазіцыяй і асцярожнасцю ў выказваннях.

 

Высветлілася, што плакат павесілі госці з Масковіі — музыкі з дуэту “Шаг в небо” з Санкт-Пецярбургу. Ангеліна і Сяргей Слабодчыкавы выконваюць “праваслаўна-патрыятычныя” песні.

 

Увогуле, Слабодчыкавы — тыповыя сучасныя “праваслаўныя патрыёты” з Масковіі. Яны лічаць героямі савецкіх генералаў і сумуюць па царскай Русі, радуюцца Пуйлу і шчыра вераць, што ва Украіне захапілі ўладу фашысты.

 

— Слабодчыкавых запрашалі праваслаўныя актывісты, прыхаджане. Але, канечне, гэта ўзгаднялася з епархіяй і ўладамі, — паведаміў “Нашай Ніве” прэс-сакратар Магілеўскай епархіі Сідаровіч.

 

“Наша Ніва”, 7 жніўня 2017 р.

 



Обновлен 08 авг 2017. Создан 07 авг 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter