Масковія выкарыстоўвае “Захад-2017” для таемнага перакідання ўдарных танкавых груп

На каго накіраваны бранетанкавы кулак крамлёўскага агрэсара?



8 жніўня 2017 жыхар Севастопаля Максім Маёраў на сваёй старонцы ў Facebook звярнуў увагу на гістарычныя перадумовы, а менавіта вайсковыя манеўры, якія папярэднічалі агрэсіі Масковіі супраць суседніх дзяржаў, піша informnapalm.org.

 

Грузія, Украіна, Беларусь?

 

“Паводле дзіўнага збегу абставінаў, маскалёўска-грузінскай вайне 2008 року папярэднічалі ліпеньскія вучэнні ЮВО ВС РФ “Каўказ-2008”. Напраўду нічога дзіўнага тут няма. Вайсковыя манеўры — ідэальнае прыкрыццё для разгортвання неабходнага кантынгенту для ўдзелу ва ўзброеным канфлікце. У 2014 роке РФ паказала, што вучэнні могуць служыць прыкрыццём не толькі падрыхтоўкі да вайны, але і прыкрыццём самой вайны. Таму кожныя вайсковыя манеўры Масковіі — патэнцыйная пагроза для суседніх дзяржаў. Гэта могуць быць проста вучэнні, а могуць стаць часткаю плана агрэсіі — адкрытай або гібрыднай. Наступныя буйныя вучэнні РФ “Захад-2017” пачнуцца ля нашых межаў у верасні гэтага року. Сітуацыя ні на што не паказвае, а выкарыстаная для прыцягнення ўвагі.

 

“Захад-2017” — прыкрыццё для актыўнага перакідання бронетэхнікі

 

У сваю чаргу валанцёры міжнароднай выведвальнай супольнасці InformNapalm падчас маніторынгу сацыяльных сетак і аналізу фатаграфій высветлілі, што з пачатку жніўня 2017 року пачалося маштабнае перасоўванне расейскай вайсковай тэхнікі па ўсёй лініі эўрапейскае мяжы Масковіі: ад берагоў Балтыйскага мора ў Санкт-Пецярбургу і да берагоў Чорнага мора, уключаючы акупаваны ўкраінскі Крым.

 

Дамо шэраг фота і відэаматэрыялаў, якія дэталізуюць гэтыя высновы.

 

 

Назвы населеных пунктаў і месцаў, дзе зафіксаванае перамяшчэнне маскалёўскае тэхнікі ў пачатку жніўня, адзначаныя на мапе.

 

Чыгунка

 

Яшчэ адной ускосным прыкметай не навучальных мэтаў перакідкі тэхнікі можна ўважаць падрыхтоўку новых чыгуначных шляхоў. Напрыклад, у 2008 роке, за 2 месяцы да пачатку ўварвання ў Грузію Масковія пачала ў аўральным пракладку новай чыгуначнай галінкі да грузінскай мяжы.

 

7 жніўня 2017 рока ў маскалёўскіх СМІ з'явіліся паведамленні аб тым, што чыгунка на поўдні РФ, якую праклалі ў непасрэднай блізкасці да ўкраінскай мяжы, фактычна ўведзеная ў строй. Пры гэтым у маскалёўскае медыяпрасторы гучаць гучныя загалоўкі з падвойным сэнсам: “Расейскія чыгуначныя войскі нанеслі па Украіне фінансавы ўдар”.

 

 

Для стрымлівання маскалёўскае агрэсіі Украіне вельмі неабходна сучасная абарончая зброя, здольная эфектыўна супрацьстаяць бранятанкавай групоўцы, разгорнутай уздоўж усёй украінска-маскалёўскае мяжы. Вучэнні “Захад-2017” могуць стаць этапам акупацыі і ўцягвання Беларусі ва ўзброены канфлікт. Магчыма, менавіта масаваная перакідка маскалёўскае цяжкай бронетэхнікі да ўкраінскай мяжы паслужыла прычынай нядаўніх рэкамендацый Пентагона на адрас Белага дома аб выдачы Украіне супрацьтанкавай і супрацьпаветранай зброі для павышэння абароназдольнасці і прадухілення далейшага ўварвання. У ліку магчымых паставак паказваюцца і “забойцы танкаў” — амерыканскія супрацьтанкавыя комплексы Javelin. Маскалёўскае войска ў 2014 роке ўварвалася і акупавала 7% украінскай тэрыторыі на ўсходзе і на поўдні Украіны, але РФ не дасягнула сваёй галоўнай мэты — уплываць на ўсю Украіну. Дыпламатычныя пастановы, калі яны гучаць з пазіцыі слабасці і апеляцыі да міжнароднага права, не ўспрымаюцца маскалёўскім кіраўніцтвам як досыць важкія. Толькі моцная Украіна і жорсткая пазіцыя сусветнай супольнасці здольныя ўлагодзіць агрэсара. Перафразуючы крылаты выраз, можна сказаць: “Добрым словам і Javelin'ом можна дамагчыся большага, чым адным добрым словам”.

 

“Хартыя’97”, 9 жніўня 2017 р.



Создан 09 авг 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter