“Зялёныя чалавечкі” ў Віцебску




“Зялёныя чалавечкі” ў віцебскім трамваі

 

Меркавана вайскоўцы Масковіі, якія прыбылі на манеўры “Захад-2017”, былі заўважаныя са зброяй і без апазнавальных знакаў у віцебскім трамваі.

 

“Радыё Рацыя”, 27 ліпеня 2017 р.

 

 

“Зялёныя чалавечкі” па-за кампэтэнцыяй віцебскай міліцыі

 

“Квятковский по зелёным человечкам” — так завецца файл ліста, які мне даслалі за подпісам начальніка віцебскага ўпраўленьня ўнутраных спраў І.В. Кубракова.

 

Перад тым я зрабіў афіцыйны запыт на сайце Віцебскага аблвыканкаму па здымку, дзе ў віцебскім трамваі едуць маладыя людзі ў камуфляжы, трымаючы на плячы рэчы, падобныя да аўтаматаў Калашнікава.

 

Хтосьці напісаў, што, магчыма, на здымку расейскія вайскоўцы, якія прыбылі на вучэньні “Захад-2017”. Хтосьці выказаўся што гэта проста страйкбалісты, якія “згубілі страх”.

 

Страйкбол — гульня “у стралялкі”, дзе падобная да сапраўднай гульнявая зброя страляе шарыкамі.

 

“Згубіць страх” — гэта ў публічным месцы дэманстраваць гульнявую зброю, бо для неспэцыяліста яна на вока нічым не адрозьніваецца ад сапраўднай. А яшчэ быць пры гэтым у камуфляжы без апазнавальных знакаў.

 

“Саюз” саюзам, а за мяжой, у тым ліку ў Беларусі, маскалёўскія вайскоўцы перасоўваюцца без апазнавальных знакаў.

 

У кожным разе відавочнае правапарушэньне, а таму я спытаўся ў Віцебскім аблвыканкаме, ці спраўдзілі ўлады, што гэта былі за людзі ў трамваі.

 

“Ваш электронны зварот... скіраваны вайсковаму камісару Віцебскай вобласьці і камандзіру вайсковай часьці № 52287. ...У зьвязку з тым, што органы ўнутраных спраў не надзеленыя правам кантролю за нашэньнем і абарачэньнем зброі ў дзяржаўных вайсковых фармаваньнях і ваенізаваных арганізацыях”.

 

То бок, па лёгіцы віцебскай міліцыі, хай сабе хоць увесь грамадзкі транспарт будзе забіты людзьмі ў камуфляжы і са зброяй (падабенствам да зброі), міліцыя нічога спраўджваць ня будзе: хто такія, куды і зь якой мэтай рушаць. Нават калі яны рушаць захопліваць будынак той самай міліцыі.

 

Прыведзенае вышэй фота ўскаламуціла на некалькі дзён беларускае сеціва. Адказ на пытаньне, хто гэта быў у трамваі, вісіць у паветры дагэтуль. Чым толькі павялічвае недавер і да міліцыі, і да войска.

 

Бо калі страйкбалісты — то знайсьці іх лёгка. А калі маскалёўскія вайскоўцы — то палітычны скандал.

 

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

 

Севярын Квяткоўскі

 

“Радыё Свабода”, 10 жніўня 2017 р.

 



Создан 10 авг 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter