У Магілеве арыштавалі “жыгулі” з нумарамі не існуючае “дзяржавы”

"НЕ!" — Маскалёўскае заразе на Беларусі!



Па Магілёве ездзяць “жыгулі” з нумарамі “лнр”

 

Дзіўна, як аўто прапусцілі праз мяжу.

 

Здымак апублікаваў у Фэйсбуку актывіст з Магілёва Уладзімір Шанцаў.

 

“А вось “жыгулі” з нумарнымі знакамі няіснай краіны (сталіца Луганск), фланіруе па Магілёву. Цікава, як прапусцілі праз мяжу?” - задаецца пытаннем беларус.

 

“Хартыя’97”, 3 ліпеня 2017 р.

 

 

У Магілёве арыштавалі аўтамабіль з нумарамі “лнр”

 

Зялёная “капейка” ўжо больш за месяц знаходзіцца на штрафстаянцы.

 

Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў магілёўскі актывіст Уладзімір Шанцаў:

 

“Гісторыя са з’яўленнем у Магілёве “капейкі” з нумарнымі знакамі няіснай “луганскай народнай рэспублікі” атрымала нечаканае прадаўжэнне.

 

Як мне растлумачылі ў ДАІ Кастрычніцкага раёна Магілёва, гэта аўто ўжо больш за месяц на штрафстаянцы, матэрыялы для праверкі (нумар кузава, нумар рухавіка і г.д.) адпраўленыя ў кампетэнтныя органы Украіны”.

 

Нагадваем, што ў адпаведнасці з пунктам 14 Правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, пры кіраванні механічным транспартным сродкам абавязаны мець:

 

• нацыянальнае пасведчанне кіроўцы, якое адпавядае патрабаванням Канвенцыі аб дарожным руху, падпісанай у м. Вене 8 лістапада 1968 року, а ў выпадку неадпаведнасці патрабаванням гэтай Канвенцыі — нацыянальнае пасведчанне кіроўцы з завераным перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь;

 

• дакумент, які пацвярджае ўкладанне дамовы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальніка транспартнага сродку (дамова памежнага страхавання альбо сапраўдная на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дамова страхавання “Зялёная карта”);

 

• дазвол органа сувязі на выкарыстанне сродкаў радыё- і спадарожнікавай сувязі пры іх наяўнасці на транспартным сродку ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;

 

• пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку, якое адпавядае патрабаванням Канвенцыі; — на транспартным сродку рэгістрацыйныя знакі, выдадзеныя кампетэнтным органам дзяржавы, у якой яно зарэгістраванае.

 

З гэтага вынікае, што дакументы і нумарныя знакі, выдадзеныя неіснай арганізацыяй, у нашай краіне несапраўдныя.

 

Узнікае пытанне, а як жа быць простым грамадзянам акупаванай тэрыторыі Украіны? Адказ просты. Усе прэтэнзіі да акупантаў і да тых, хто гэтыя “дакументы” выдаў. А тым, хто заехаў з у Беларусь праз Масковію з паперкамі, раім неадкладна змывацца адсюль, і пажадаем пры гэтым не трапляцца “гаявым”.

 

Да таго ж асобныя раёны Данецкай і Луганскай абласцей, або АРДЛА (паводле афіцыйнай тэрміналогіі), перанасычаныя няўлічанай зброяй і адціснутымі аўтамабілямі, і нам лішнія праблемы не патрэбныя.

 

“Хартыя’97”, 13 жніўня 2017 р.

 



Создан 13 авг 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter