У менскім двары з’явілася дзіцячая пляцоўка ў стылі Крамля




Забудоўшчык паставіў пляцоўку, якая выклікала пытанні, у разбураным будоўляй двары.

 

Логікі забудоўшчыкаў не зразумець: ці то яны да апошняга дня адцягваюць уладкаванне інфраструктуры каля новабудоўлі, то ставяць дзіцячую пляцоўку ў разбураным будоўляй двары задоўга да таго, як у ім загучаць дзіцячыя галасы. Жыхарам жылога комплексу Vogue якраз ці то радавацца, ці то сумаваць: дзіцячыя горкі і лесвічкі ўжо красуюцца пад вокнамі шматпавярховікаў, якія знаходзіцца ў працэсе, але, па-першае, не здадзеная нават першая чарга будаўніцтва дома, па-другое, дызайн дзіцячай пляцоўкі выклікае пытанні.

 

З пункту гледжання функцыянальнасці дзіцячая пляцоўка атрымалася разнастайнай: тут табе і горкі, і лесвічкі, і розныя перашкоды і іншае. Канструкцыя досыць вялікая і здольная пацешыць мінімум два дзясяткі малых. У найбліжэйшы час тэрыторыю вакол пляцоўкі акультураць, “з’едуць” будматэрыялы і смецце.

 

Дызайн пляцоўкі вельмі нагадвае “Маскоўскі дворык”, які быў створаны паводле матываў маскоўскага Крамля і ўсталяваны брацкім бокам у двары дома недалёка ад плошчы Перамогі. У двары Vogue абышлося без хахламы, але колеравая гама канструкцый наводзіць на думкі пра яе: атракцыёны вытрыманыя ў чырвоным, зялёным і чорным колерах. Наўпроставай спасылкай да Крамля сталі характэрныя міні-вежы з гадзіннікамі, зоркамі і сцяжкамі.

 

Дзіцячыя пляцоўкі каля новабудоўляў — балючая тэма для Менска.

 

“Хартыя’97”, 19 жніўня 2017 р.



Создан 19 авг 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter