У Магілёве каля савецкага мэмарыялу паставілі памятны знак стаўцы Мікалая ІІ

СТОП маскалёўская зараза!



У Магілёве насупраць ратушы паставілі памятны знак стаўцы маскалёўскага імпэратара Мікалая ІІ. Апошні маскалёўскі самаўладца камандаваў з Магілёва сваімі войскамі ў Першую ўсясьветную вайну.

 

Адзначыць падзею, якія адбываліся ў беларускім месте на пачатку ХХ стагодзьдзя з удзелам маскалёўскага цара, вырашыла месцкая адміністрацыя.

 

Знак паставілі насупраць ратушы, на найстарэйшай плошчы места, што цяпер завецца плошчай Славы. Урачыстага адкрыцьця пакуль не было. Надпіс на знаку — на беларускай і маскалёўскай мовах.

 

Альтэрнатыва помніку Мікалаю ІІ

 

Ініцыятыва паставіць памятны знак стаўцы маскалёўскага цара зьявілася летась. У афіцыйных паведамленьнях адзначалася, што “абʼект будзе ўтрымліваць інфармацыю пра даты знаходжаньня ў Магілёве Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага”.

 

Думкі экспэртаў, якія абмяркоўвалі ініцыятыву гарвыканкаму, падзяліліся. Адны настойвалі, што ініцыятыва чыноўнікаў скіраваная не на ўвекавечваньне маскалёўскага самаўладцы, а на адзначэньне гістарычнага факту, што стаўка месьцілася якраз у Магілёве. Гучалі меркаваньні, што памятны знак варта разглядаць як кампрамісны варыянт помніка Мікалаю ІІ.

 

Іншыя трымаліся пазыцыі, што ўшаноўваць варта найперш падзеі і асобаў зь беларускай гісторыі, якія мацуюць беларускую дзяржаўнасьць і нацыянальную сьвядомасьць грамадзян Беларусі. А гэта пэўна не пра Мікалая ІІ.

 

Думка скульптара

 

— У мяне няма адчуваньня, што я зрабіў нешта кепскае. Я не баюся крытыкі наконт сваёй спрычыненасьці да вырабу памятнага знаку. Калі яе баяцца, то ня варта нічога рабіць, — кажа аўтар памятнага знаку, магілёўскі скульптар Андрэй Вераб’ёў. — На маю думку, гэты памятны знак — кампрамісны варыянт помніка Мікалаю ІІ, ідэя ўсталяваньня якога пастаянна ўздымаецца пэўнай часткай грамадзкасьці Магілёва. Памятным знакам зафіксаваная падзея, якая адбылася ў гісторыі места. Заганы ў гэтым няма. Я пастараўся перадаць у кампазыцыі дух таго часу. На знаку рамізьнік, будынкі кіраўніцтва губэрні і звон з выявай Мікалая ІІ.

 

Магілёўская ўлада сьведчыць сваю прыхільнасьць да маскалёўскае гісторыі?

 

Тэма побыту маскалёўскага самаўладцы, ягонай сямʼі ды стаўкі ў Магілёве ўздымаецца рэгулярна. У 2009 роке зьбіраліся паставіць бюст Мікалая ІІ. Ініцыятыва выклікала палкую дыскусію — ці мэтазгодна ўвекавечваць у беларускім месте маскалёўскага імпэратара? Кіраўніцтва маскоўскага раёну Сакаліная Гара падаравала Магілёву такі бюст — яго перадалі ў музэй.

 

Адзін з тых, хто актыўна пратэставаў супраць усталяваньня помніка маскалёўскаму цару ў Магілёве, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ігар Барысаў кажа, што са зьяўленьнем памятнага знаку стаўцы найстарэйшая плошча места стала яшчэ больш эклектычнай. Ён нагадвае, што на плошчы Славы ўзьвялі за савецкім часам мэмарыял “Барацьбітам за савецкую ўладу”, паставілі памятны знак тым, хто ваяваў зь “белапалякамі ў 1920 роке”, за часамі незалежнай Беларусі адбудавалі месцкую ратушу. Непадалёк, на замчышчы, узьвялі праваслаўную царкву ў памяць пра маскалёўскага цара.

 

— Усё гэта сьведчыць пра тое, як мясцовая ўлада бачыць беларускую гісторыю і асобныя яе падзеі. Зразумела, выглядае плошча шмат у чым недарэчна.

 

Памятны знак жа паставілі, каб места было больш прывабным для маскалёўскіх турыстаў. Зразумела, што пры цяперашняй уладзе такі пэрсанаж магілёўскай гісторыі, як Пара-Левановіч, які ўзьняў паўстаньне супраць маскалёў у 1661 роке, ня будзе ўшанаваны, бо, на думку ўлады, ён “клін у сяброўстве Беларусі і Расеі“. Пакуль улада сьведчыць сваю прыхільнасьць да маскалёўскае гісторыі, — кажа партыец.

 

Цяперашняя плошчы Славы ў часы магдэбурскага права называлася Гандлёвай. Калі прыйшлі маскалі, стала Губэрнатарскай, пазьней Думскаю. За бальшавікамі — плошчаю Свабоды. Пасьля Другой усясьветнае вайны стала Савецкаю. У 1982 роке на ёй узьвялі мэмарыял “Барацьбітам за савецкую ўладу”. Тады Магілёву ўручылі ордэн Айчыннае вайны.

 

У 2014 роке дэпутаты гарсавету не падтрымалі ініцыятыву назваць плошчу Ратушнаю.

 

“Радыё Свабода”, 21 жніўня 2017 р.



Создан 22 авг 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter