Казакі на беларускай зямлі: што расказваюць архівы СБУ

Ворага трэба ведаць у твар



Уладзіслаў Ахроменка — беларускі пісьменнік, які цяпер жыве ў Чарнігаве і шмат часу аддае працы ў архівах Службы бяспекі Украіны, былых архівах КГБ УССР. Яны адкрытыя для наведнікаў і поўныя матэрыялаў, якія тычацца беларускай гісторыі. Падборку, прысвечаную расейскім вайсковым фармаванням на службе гітлераўцаў, Уладзіслаў Ахроменка зрабіў для “Нашай Нівы”.

 

У 1986 роке я, другакурснік Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, працаваў у этнаграфічнай экспедыцыі на Ашмяншчыне. На адным з хутароў пазнаёміліся мы з цудоўнай бабкай. Песні, байкі, пачастункі, аповеды — “як за Сталіным жылося”, “як за палякамі”, “як за немцамі”…

 

— У нас тут раней багата хутароў было, большасць у вайну спалілі, — паведаміла гаспадыня.

 

— Немцы спалілі?

 

Бабка адказала не адразу.

 

— Рускія. Казакі, якія разам з немцамі прыйшлі…

 

Ні ў адным беларускім музеі вы не пабачыце ніводнага экспаната, ніводнага сведчання пра маскалёўскіх казакаў на службе гітлераўцаў. Як, зрэшты, і інфармацыі пра “РОА» і “РОНА”. А распавесці тут ёсць пра што. Асабліва пасля вывучэння рассакрэчаных матэрыялаў з архіваў былога КГБ УССР.

 

“РОА”, “русская поліція” ды іншыя

 

У 1945 роке амерыканцы перадалі “Смершу” 47-й Арміі былога грамадзяніна СССР Мікалая Пальчыкоўскага. На допыце высветлілася багата цікавага…

 

Из материалов следственного дела

 

Пальчиковский Николай Михайлович, 1913 г.р., местожительство: Челябинск, улица Кирова, Дом облисполкома, русский, бывший член ВКП (б), образование высшее, ранее не судим.

 

В октябре 1941 року сдался противнику. В 1942 роке из лагеря м. Гомель добровольно пошел на службу в РОА, командовал взводом 230-го батальона. Закончил офицерскую школу РОА, получил звание поручик. Вел активную борьбу против советских партизан в Белоруссии, участвовал в массовых расстрелах. В составе Восточного батальона РОА воевал в Нормандии (Франция) против американских войск, к которым попал в плен. Возвращаться в Советский Союз отказывался.

 

Палонны паручнік “РОА” Мікалай Пальчыкоўскі раней служыў палітруком у заградатрадзе, а да службы ў заградатрадзе, акурат за часамі Вялікага Тэрору, быў супрацоўнікам УНКВД па Чэлябінскай вобласці. Пасля палону ў 1941 роке Пальчыкоўскі патрапіў у гомельскі лагер ДУЛАГ-121 для савецкіх ваеннапалонных, які месціўся блізка ад цяперашняй фабрыкі імя 8 сакавіка.

 

Умовы ў ДУЛАГ-121 былі пачварныя, людзі паміралі тысячамі. У лагер рэгулярна наведваліся вярбоўшчыкі “РОА”, але далёка не ўсе палонныя пагаджаліся ваяваць за Гітлера пад уласаўскім сцягам. Былы чэкіст і былы палітрук Пальчыкоўскі пагадзіўся адным з першых.

 

Из протокола судебного заседания

от 22 ноября 1945 г.

 

По сути предъявленного обвинения подсудимый Пальчиковский сказал: (…) В феврале 1942 г. я добровольно поступил на службу в “РОА” (…) командовал взводом 230-го батальона “РОА”, в составе которого я был до июня 1942 г. и охранял военные объекты в г. Гомель (…) В июне 1942 г. в составе батальона выехал в Смоленскую область, и там до второй половины месяца 1942 г. командовал взводом, вместе с которым принимал участие против партизан в Смоленской области.

 

Пальчыкоўскі і ягоныя сябрукі па 230-м батальёне “РОА” — адзінкавыя антыгероі і ўвогуле выключэнне?

 

Далёка не адзінкавыя і далёка не выключэнне. Той жа Гомель, 1941—1942 рр.

 

Хто першымі ідзе служыць гітлераўцам? Першымі кідаюцца да новых уладаў тыя, хто арыентаваўся на маскалёўскую манархічную ідэю.

 

Начальнікам гомельскага аддзела асветы становіцца нехта Рытвінскі, які дамагаецца, каб немцы пазачынялі тыя беларускія школы, якія існавалі за савецкім часам. Начальнік паліцыі Гомельскай вобласці, былы палкоўнік РККА Васіль Кардакоў, уводзіць дарэвалюцыйныя званні “квартальных”, “урядніков” і “становых пріставов”. Ён жа займаўся і вынішчэннем гомельскіх габрэяў.

 

Аховай таго ж лагера ДУЛАГ-121 займаецца “РОА”, а аховай гомельскай турмы — “русская поліція”.

 

Агульная колькасць ваякаў з таго ж “РОА”, якія займаліся генацыдам беларусаў, невядомая. У архівах спецслужб сустракаюцца адно нумары гэтых частак і шматлікія інфармацыі пра карныя акцыі супраць партызан і мірнага насельніцтва.

 

Казакі з Waffen-SS

 

Зрэшты, у “РОА” яшчэ служылі лібералы і гуманісты — калі параўнаць тых уласаўцаў з маскалёўскімі казакамі.

 

22 жніўня 1941 року на бок гітлераўцаў амаль у поўным складзе перайшоў 436-ты пяхотны полк, якім камандаваў маёр РККА Іван Конанаў — кавалер ордэна Чырвонай Зоркі, “герой вызвольнага пахода на Заходняю Украіну” і “герой савецка-фінскай вайны”.

 

На базе гэтага палка Чырвонай Арміі ў акупаваным Магілёве 19 верасня 1941 рока і быў створаны 120-ты данскі казацкі полк. На прэзентацыю запрасілі высокае нацысцкае начальства. Казакі пацалавалі палкавыя харугвы, атрымалі блаславенне свайго бацюшкі, пасля чаго ўрачыста прынялі прысягу на вернасць новай уладзе.

 

Обещаюсь и клянусь Всемогущим Богом (…), что буду Вождю Германского народа Адольфу Гитлеру верно служить (…), не щадя своей жизни до последней капли крови. Все законы и приказания от поставленных Вождем Германского народа Адольфа Гитлера начальников отданные, по всей силе и воле исполнять буду.

 

Следчых спраў, а таксама “спраў-фармуляраў” на маскалёўскіх казакаў, якія ваявалі на баку гітлераўцаў, давялося пераглянуць колькі дзясяткаў.

 

Найбольш паказальная справа былога чырвонаармейца 219-га гаўбічнага палка Мікалая Чабярды, які добраахвотна запісаўся ў казакі ў Барысаўскім лагеры ваеннапалонных.

 

Из протокола допроса Чеберды Николая Ивановича 27 травня 1946 р.

 

Вопрос: Расскажите подробно о службе в казачьих войсках немецкой армии.

 

Ответ: Я участвовал в Белоруссии в боях против советских партизан в р-не Белынич, Полоцка, ст. Оболь, ст. Невель. Нашему орудию приходилось вести огонь по селам и по лесам, в которых партизаны оказывали сопротивление наступающим казацким частям. В этих боях партизаны несли потери ранеными, убитыми и пленными. Я лично видел, как линейный эскадрон приводил пленных партизан в расположение штаба 600-го казацкого отделения, которые впоследствии были расстреляны.

 

Кроме того, в селе Круглом во время карательной операции, проходившей в Могилевской области, нашему расчету приходилось стоять в помещении, где содержались пленные партизаны и мирное население. Я лично видел, как ни в чем не повинных людей избивали плетьми, а по ночам увозили на расстрел на кладбище.

 

Приказ командира Кононова об уничтожении всего лежащего на пути наступления казачьих войск исполнялся с точностью. Операции против советских партизан в Белоруссии проводились нами систематически с июля 1942 г. до июля 1943 г.

 

Казацкі камандзір Іван Конанаў за знішчэнне беларусаў атрымаў Жалезны крыж 2-й ступені. Казацкі ўраднік Мікалай Чабярда быў узнагароджаны медалямі.

 

Са следчай справы былога супрацоўніка УНКВД па Чэлябінскай вобласці, былога палітрука заградатрада, былога карніка РОА М. Пальчыкоўскага. З фондаў архіўна-ўліковай службы УСБУ па Чарнігаўскай вобласці архіўная справа “1840-ОФ”

 

Зрэшты, і “600-ты казацкі аддзел, і “120-ы данскі казацкі полк Waffen-SS”, і “Пяты данскі казацкі полк Waffen-SS” мелі яшчэ не самую паганую рэпутацыю.

 

У 1944 роке ў раёне Баранавічаў — Слоніма — Навагрудка — Ельні дзейнічаў так званы “Казацкі стан”, які ўзначальваў паходны атаман Цімафей Даманаў — былы савецкі бухгалтар і былы сексот НКВД.

 

Зверствы карнікаў з “Казацкага стану” былі яшчэ больш нялюдскімі, чым у зондэркаманд СС… Дакументальных матэрыялаў пра злачынствы ўласаўцаў і казакоў давялося пераглянуць кіламетры. Паўсюдна — адно і тое ж: спаленыя вёскі, расстраляныя сяляне, рабаўніцтвы, гвалтаванні і катаванні.

 

***

 

Трапіць у Цэнтральны галіновы архіў УСБУ ў Кіеве можа кожны ахвотны. Знаёміцца з архівамі савецкага НКВД і КГБ ва Украіне можна свабодна.

 

Уладзіслаў Ахроменка

 

“Наша Ніва”, 26 жніўня 2017 р.

 



Создан 26 авг 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter