“Падпалкоўнік ГРУ” выступіў у менскім праваслаўным манастыры

Як маскалёўская царква “підарасіць” мозгі беларусам



— Хутка нашу Радзіму, якая называецца Святая Русь — без падзелу на Белую, Малую і Вялікую, — чакае сур’ёзнае выпрабаванне вайной. Нашым мужчынам, прысутным тут, гэтая інфармацыя асабліва спатрэбіцца. Бо я ўпэўнены, што яны возьмуць у ёй удзел, — прадказвае мужчына ў маскалёўскае вайсковае форме ў актавай зале нядзельнае школы Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра. Як пазначана на афішы, тут адбываецца сустрэча з “воінам Хрыстовым Антоніем”.

 

Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр — вялізная праваслаўная карпарацыя на ўскрайку Менска. З часам манастыр разросся да васьмі храмаў, шматлікіх майстэрань, гатэлю, кінастудыі.

 

“Падпалкоўнік маскалёўскага ГРУ Антон Маньшын”, — так прэзентуе сябе выступоўца — пачынае расповед з пераліку свайго вайсковага досведу. Кажа, што прайшоў дзве вайны ў Чачні, удзельнічаў у падзеях на Данбасе, засвяціўся і ў Сірыі.

 

Прамова спецназаўца ўяўляе сабой набор нерэалістычных вайсковых баек, пераплеценых з прапагандай “маскалёўскага свету”. Але прысутным Маньшын, відавочна, падабаецца. Яны час ад часу хапаюцца за галаву, слухаючы гісторыі ягоных пахаджэнняў. Хоць мерапрыемства і шырока не рэкламавалася, у залі сабралася пад сотню чалавек, у тым ліку манахіні, а таксама бацькі з дзецьмі.

 

“Воін Хрыстовы” абяцае расказаць пра “цуды Божыя на вайне”. У Маньшына ёсць некалькі фірмовых гісторый, якія ён цягае з сабой з сустрэчы на сустрэчу. Цікава, што ў Інтэрнэце ёсць асобны форум ягоных нядобразычліўцаў, якія выкрываюць хлусню “падпалкоўніка”. Частка сюжэтаў пазычаныя ім з успамінаў “афганцаў”. Вось толькі падзеі перанесеныя ў Чачню, і іх удзельнікам становіцца сам Маньшын.

 

Першая з гісторый — драма механіка баявой машыны пяхоты. У яго ў кішэні на сэрцы заўсёды ляжаў крыжык. І вось калі снайпер “духаў” (так Маньшын называе чачэнцаў) трапна стрэліў у яго, медны крыжык спыніў кулю. Маньшын не хавае, што, мяркуючы па тэхнічных характарыстыках, куля мусіць прашыць цела механіка наскрозь, нават нягледзячы на крыжык. Але на тое, маўляў, і “цуд Божы”.

 

Наступная гісторыя пра маскалёўскіх вайскоўцаў, якія трымалі блок-пост у цэнтры Грознага.

 

— За два з паловай месяцы аперацыі ў Грозным мае хлопцы спалі ўсяго 78 гадзін, у сярэднім менш за гадзіну на суткі, — так выступоўца стварае легенду пра маскалёўскіх суперменаў.

 

Два дні яны нічога не елі, але аднекуль адшукалі хлеб і ўжо рыхтаваліся да вячэры. Раптам да іх падышоў 12-рочны чачэнскі хлопчык і працягнуў руку, маўляў, я таксама галодны. Маскалёўскі вайсковец, вядома, не мог адмовіць дзіцяці і адламаў яму акрайчык хлеба. Ажно тут малады чачэнец дастаў гранату і закінуў яе ў люк баявой машыны пяхоты. Зброя імгненна здэтанавала, і машына выбухнула. Вайскоўцы загінулі на месцы. Хлопчык кінуўся ўцякаць, але маскалёўскі снайпер не стаў страляць яму ўслед — гэта ж дзіця.

 

— Гэта якасці, якія ёсць у кожным з нас: міласэрнасць і любоў да ворага, — падсумоўвае Маньшын.

 

Культавая гісторыя ад яго — пра пяцігадовае знаходжанне ў чачэнскім палоне маскалёўскага спецназаўца Аляксандра Варанцова. Два рока яго не кармілі зусім, але моцны дух дапамог яму выжыць. Кожны Вялікдзень арабы-найміты выводзілі яго на расстрэл, аднак кулі не бралі Аляксандра Варанцова. Чаму так адбывалася? Таму што ў яго на шыі вісеў праваслаўны крыжык. Чаму ж яго не знялі? Бо не змаглі. Кожны, хто спрабаваў сарваць яго, нібыта ўпіраўся ў сцяну. І так некалькі рокаў запар. Натуральна, ніводнага пацверджання гэтай гісторыі няма, але яна актыўна гуляе ў Інтэрнэце са спасылкай менавіта на Маньшына.

 

Спецыяльна для наведнікаў Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра “воін Хрыстовы Антоній” расказаў працяг сюжэта, але папрасіў нікому не перадаваць сакрэтную інфармацыю. Аляксандр Варанцоў падчас знаходжання ў палоне стаў сведкам расстрэлу 15 маскалёўскіх спецназаўцаў, якія прыехалі праводзіць спецаперацыю па спыненні наркатрафіку, але трапілі ў палон. Прычым іх здалі чачэнцам свае ж, работнікі ФСБ. Цяпер спецслужбісты ўсёй краіны шукаюць Варанцова, але з дапамогай Маньшына яму ўдалося зрабіць пашпарт на новае імя і разам з жонкай-чачэнкай сысці ў манастыр.

 

Гэтае трызненне выклікала шчырае захапленне манахінь, некаторыя з іх не стрымлівалі слёзы. Да прысутных Маньшын звяртаўся не іначай, як “мае анёльчыкі”. Зрэшты, колькасць памяншальна-ласкальных суфіксаў у яго гаворцы зашкальвае.

 

— Лізаветушка нашая Фёдараўна, — кажа ён пра святую, у гонар якой названы манастыр.

 

Пра подзвіг героя Масковіі Артура Аруцюняна, які ахвяраваў сваім жыццём для выратавання саслужыўца, расказваць падрабязна не будзем, бо такога “героя Масковіі” не існуе. Пад такім іменем фігуруюць толькі два чалавекі — кінаакцёр і брамнік армянскай футбольнай зборнай.

 

Пра маскалёўска-ўкраінскую вайну Маньшын у падрабязнасцях не згадваў, затое падзяліўся гісторыяй свайго з’яўлення ў Менску.

 

Нібыта, падчас сёлетняй вайны ў Сірыі група маскалёўскіх спецназаўцаў на чале з Маньшыным трапіла ў акружэнне ігілаўцаў. Справа пахла керасінам. Тады маскалі пайшлі ў псіхалагічную атаку. Сталі крычаць “Хрыстос уваскрос — сапраўды ўваскрос”. Як раптам з неба спусцілася ўяўная жанчына ў белым адзенні, якая стварыла калідор, па якім спецназаўцы змаглі выйсці з цясніны. Ігілаўцы працягвалі страляць па маскалях, аднак кулі, натуральна, не маглі прабіць уяўны калідор. Калі жанчына на секунду азірнулася, Маньшын пазнаў абрыс твару Лізаветы Фёдараўны — жонкі вялікага князя Сяргея Аляксандравіча, — якая была забітая бальшавікамі і лічыцца святою.

 

Лізавета Фёдараўна і запрасіла Маньшына да сябе, у Менск. Манахіні на гэтым моманце зноў расплакаліся.

 

— Сусветнага тэрарызму не існуе. Не верце ў гэты міф, які распаўсюджваюць СМІ! — чаргуе палітінфармацыю, байкі і малітвы Маньшын. — Тэрарызм прыдумалі амерыканцы і брытанцы, каб хутчэй распачаць Трэцюю сусветную вайну, каб знішчыць Расію.

 

Прысутныя ўхвальна заківалі.

 

“Наша Ніва”, 11 верасьня 2017 р.

 

 

У манастыры ў Навінках шкадуюць, што запрасілі выступіць падпалкоўніка маскалёўскага ГРУ

 

Падпалкоўнік запасу маскалёўскага ГРУ Антон Маньшын трапіў у Елісавецінскі манастыр, што ў Навінках, як паломнік. Паколькі ён даваў інтэрвію сайту pravoslavie.ru, выступаў у маскалёўскіх манастырах, то яго запрасілі і ў нядзельную школу Сьвята-Елісавецінскага манастыра ў Менску. Але ў манастыры прызналі, што “гэта была памылка” і “непрыемная гісторыя”.

 

У нядзелю падпалкоўнік запасу маскалёўскага Галоўнага выведнага ўпраўленьня Антон Маньшын, названы “воінам Хрыстовым Антоніем”, казаў вернікам у менскім Сьвята-Елісавецінскім жаночым манастыры пра “вайну за сьвятую Русь, без падзелу на Белую, Малую і Вялікую”, і пра тое, што прысутныя мужчыны возьмуць у ёй удзел. Таксама Маньшын на сустрэчы з сотняй вернікаў казаў, што “прайшоў дзьве вайны ў Чачні, удзельнічаў у падзеях на Данбасе, засьвяціўся і ў Сырыі”, расказваў пра “цуды божыя на вайне”, паведамляе “Наша Ніва”.

 

Старшыня Сынадальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускай праваслаўнай царквы протаярэй Сяргей Лепін сказаў “Свабодзе”, што ведае пра неадназначны выступ маскалёўскага падпалкоўніка, але цяпер ён на вакацыях за межамі Беларусі. Сяргей Лепін паабяцаў даслаць свой камэнтар па электроннай пошце ў панядзелак увечары.

 

“Гэта нашя памылка”

 

Рэдактарка сайту Сьвята-Елісавецінскага манастыра інакіня Іаанна ня ведае, адкуль узяўся падпалкоўнік Маньшын, але выказала сваё стаўленьне да выступу расейскага афіцэра:

 

— На жаль, гэта была наша памылка, што мы гэта арганізавалі. Але я, на жаль, ня ведаю, адкуль узяўся гэты падпалкоўнік. Гэта вельмі непрыемная гісторыя.

 

Іаанна параіла зьвярнуцца да манахіні Елізаветы, якая арганізавала сустрэчу з падпалкоўнікам у запасе Антонам Маньшыным.

 

Падпалкоўнік запасу маскалёўскага ГРУ “дэфілюе па сьвятых месцах”

 

Маці Елізавета сказала “Свабодзе”, што маскалёўскі афіцэр Антон Маньшын трапіў у манастыр як паломнік:

 

— Інтэрвію зь ім было на сайце pravoslavie.ru, выступаў ён у Наваспаскім манастыры. Мы яму таксама прапанавалі, каб ён выступіў з прамовай і ў нашай нядзельнай школцы. Выступ адбыўся. А пра зьмест ягонага выступу я гаварыць не хачу.

 

Маці Елізавета выбачылася і паклала слухаўку.

 

З інтэрвію “Малітва афіцэра”, якое апублікавана на сайце pravoslavie.ru, вынікае, што паўтара рока таму Антона Маньшына адправілі на пэнсію па інваліднасьці. На пытаньне, як ён жыве, чым займаецца, падпалкоўнік запасу адказаў так:

 

— Ды як жыву... нават ня ведаю, што сказаць. Жалю вартая валтузьня па плоскасьці збавеньня. Дом, царква, манастыры, сьвятыя месцы — дэфілюю па такой плоскасьці. Багалюбаўскі манастыр Андрэя Бароўскага. І Опціна пустынь... Яшчэ манастыр Савы Старажэўскага — ён побач з намі знаходзіцца. Ну і мой храм Пакрова Божай Маці.

 

Цяпер геаграфія “дэфіле” маскалёўскага падпалкоўніка Антона Маньшына пашырылася — ён даехаў да Беларусі.

 

Філёзаф Алесь Анціпенка з нагоды гэтага інцыдэнту выказаў меркаваньне, што такія ваяўнічыя прапаведнікі, як Антон Маньшын, разбураюць і саму царкву, і давер да яе:

 

— Я хацеў бы ўзгадаць цытату з Эвангельля, якая ў дадзеным выпадку вельмі важная. Як заснавальнік гэтай царквы Ісус Хрыстос ставіўся да тых, хто сьвятыню ператварае ў месца гандлю, прапаганды нейкіх незразумелых каштоўнасьцяў, самарэклямы і гэтак далей. Гэта цытата з Дабравесьця паводле Яна:

 

“І знайшоў у сьвятыні тых, хто гандляваў валамі, і авечкамі, і галубамі, а таксама мянялаў, якія сядзелі там. І зрабіў Ён біч зь вяровак, павыганяў усіх са сьвятыні, і авечак, і валоў, і грошы мянялаў парассыпаў“.

 

Царква — дом Божы. І, безумоўна, гэты сьвет і той сьвет, які паказвае нам царква — яны не стасуюцца. Месца гандляроў — на Камароўцы, месца прапагандыстаў — на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё.

 

Царква — гэта сьвятое і вельмі ўтульнае месца для вернікаў. Гэта ня месца, дзе распальваюцца жарсьці, гэта ня месца, дзе ёсьць нейкая ваяўнічасьць, гэта ня месца, дзе зьяўляюцца нейкія дзіўныя людзі, якіх называюць “ваіцелямі Хрыста“. Хрыстос, які казаў сваім вернікам: “Калі вас ударылі па адной шчацэ, падстаўце другую“, ніколі не заклікаў ні да якіх войнаў вернікаў. Калі адзін зь ягоных вучняў выцягнуў меч і ўдарыў раба першасьвятара і адсек вуха, Хрыстос загадаў яму схаваць меч у ножны. Царква — зусім іншае месца. І калі прыяжджаюць нейкія дзіўныя прапаведнікі і распавядаюць нам яшчэ больш дзіўныя ваяўнічыя рэчы, якія насамрэч разбураюць і царкву, і давер да яе, гэта проста непрымальна.

 

Старшыня Брацтва сьвятых віленскіх мучанікаў Мікола Матрунчык перакананы, што царква не павінна быць прапагандысцкай пляцоўкай:

 

— Безумоўна, гэта недарэчнасьць — запрасіць такую адыёзную фігуру ў царкву, тым больш выступаць у нядзельнай школцы, куды вернікі прыходзяць зь дзецьмі. Трэба, каб у царкве сурʼёзна працаваў аддзел па сувязях з грамадзкасьцю, каб там былі прафэсійныя і абазнаныя людзі — хто прыяжджае, зь якімі выступамі, якія каштоўнасьці прасоўвае. Царква не павінна быць прапагандысцкай пляцоўкай, дзе расейскі вайсковец дзеліцца сваім сумнеўным досьледам баявых дзеяньняў, прасоўвае ідэі “русского мира“.

 

Канечне, царкве трэба быць больш абачлівай, дасьведчанай і асьцярожнай, калі запрашаць нейкага статуснага чалавека для выступу. Тым больш ён сам прадстаўляецца такім абазнаным у нюансах гэтых усіх ваенных канфліктаў. Трэба ўзгадняць з прафэсіяналамі ў такіх пытаньнях у царкоўных структурах.

 

Іна Студзінская

 

“Радыё Свабода”, 11 верасьня 2017 р.

 

 

P.S. Бедныя, яны ў тым манастыры, няшчасныя — самі ня ведаюць, што робяць, каго да сябе запрашаюць!.. І хто ж у тое паверыць! Дарэчы, гэта далёка ня першы скандал зьвязаны зь гэтым манастыром. Ды наагул, РПЦ у Беларусі гэта маскалёўская пятая калёна... (J.K.)

 



Создан 11 сен 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter