Стала вядома, хто і якімі сумамі фінансуе кнігі пра “Мураўёва-рэфарматара” і “Белую гвардыю Белай Русі”




Цягам апошніх рокаў у Масковіі выйшла нямала кніг, арыентаваных на беларускага чытача. Аўтары — так званыя “заходнерусісты”, якія адмаўляюць права Беларусі на незалежнасць. Там і Бендзін, і Крыштаповіч, і аўтар заблакаванага ў Беларусі “Спутніка і погрома” Авяр’янаў-Менскі.

 

Усе яны разам і паасобку штампавалі творы, дзе даводзілі думкі пра “агульнарускую дарогу”, якая толькі можа прывесці Беларусь да росквіту.

 

Вось і новыя тры кнігі рыхтуюцца да выхаду. Хто гэта аплачвае?

 

Як высветліла “Наша Ніва”, сродкі на напісанне русафільскіх кніг, нацэленых на беларускую аўдыторыю, выдаткоўвае маскалёўская арганізацыя CIS-EMO.

 

Гэта своеасаблівая арганізацыя. CIS-EMO расшыфроўваецца як абрэвіятура Commonwealth of the Independent States — Election Monitoring Organization. Яна была створаная як процівага БДІПЧ АБСЕ і назіральным місіям АБСЕ.

 

CIS-EMO паслядоўна прызнавала свабоднымі і справядлівымі выбары ў Масковіі, Беларусі, Казахстане, Таджыкістане ды іншых краінах, дзе назіральнікі АБСЕ канстатавалі або фальсіфікацыі, або страх і адсутнасць канкурэнцыі.

 

Але з часам арганізацыя CIS-EMO выйшла за межы першапачатковай місіі.

 

Яны выдае зборнікі тыпу “Парушэнні правоў чалавека ў Літве”, “Новая Эўропа Уладзіміра Пуціна” (на вокладцы — Пуйло з Лё Пэн), “Крывавыя злачынствы бандэраўскай хунты”.

 

Саму гэтую арганізацыю стварылі ў 2003 роке, на чале стаў маскалёўскі паліттэхнолаг Аляксей Качаткоў, які працаваў у Дзярждуме, адказваў за сувязі з краінамі былога СССР, цяпер узначальвае фонд “Народная дыпламатыя” і мае сувязі ў тым ліку з беларускім “Румолам”.

 

 

Маскалёўскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт у Менску, 28 кастрычніка 2016. Маскалёўскі фонд “Народная дыпламатыя” прэзентуе студэнтам “вядомага чарнагорскага журналіста”. Побач у акулярах сядзіць Сяргей Лушч. Нагадаем, што ў Чарнагорыі нядаўна была сарваная спроба дзяржаўнага перавароту, арганізаваная маскалёўскімі структурамі.

 

Ад 2013 року CIS-EMO узначальвае Аляксандр Бядрыцкі, супрацоўнік Маскалёўскага інстытута стратэгічных даследаванняў. Ён пазіцыянуе сябе як знаўца амерыкана-расійскіх адносін і спецыяліст па інфармацыйных войнах.

 

Вось спіс некаторых кніг, выдадзеных CIS-EMO за час яго работы:

 

• К. Аверьянов-Минский, В. Мальцев. “Белорусский национализм против Русского мира”

 

• Л. Криштапович, А. Филиппов. “БССР и Западная Белоруссия: 1919-1939”

 

• А. Бендин. “Михаил Муравьев-Виленский. Усмиритель и реформатор Северо-Западного края Российской империи”.

 

• Н.Н. Малишевский. “Белая гвардия Белой Руси” (Серия “Славные имена Белой Руси”).

 

• Материалы молодёжного форума “Общее культурное наследие России и Белоруссии”. (24 апреля 2017 г.)

 

• Гордость Советской Белоруссии. Книга I. (Серия “Славные имена Белой Руси”).

 

• Материалы круглого стола “Россия и Белоруссия: общее культурное наследие”. Смоленский гуманитарный университет, 10 декабря 2016

 

• Материалы международного круглого стола “Цивилизационные основы государственности России и Белоруссии”

 

А адкуль сродкі на гэта? Арганізацыя CIS-EMO атрымлівае грошы з дзяржаўнага бюджэту Масковіі: прэзідэнт шторок выдае Распараджэнні, якія маюць на мэце грантавую падтрымку “некамерцыйных няўрадавых арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у развіцці інстытутаў грамадзянскай супольнасці, рэалізуюць сацыяльна значныя праекты ў сферы абароны правоў і свабод чалавека”.

 

Вось гэтае распараджэнне за 2016 рок, напрыклад, на сайце прэзідэнта Масковіі.

 

Гранты, у сваю чаргу, звычайна праходзяць праз Нацыянальны дабрачынны фонд Расіі, або праз “Расейскі саюз моладзі”, у чыіх “конкурсах” “перамагае” CIS-EMO.

 

Колькі грантаў ад прэзідэнта Масковіі атрымалі гэтыя аўтары на свае кніжкі?

 

Мы знайшлі некаторую інфармацыю.

 

Так, у 2016 роке яны атрымалі два з паловай мільёна маскалёўскіх рублёў (каля $45 тысяч) на “распрацоўку гуманітарнага падмурка маскалёўска-беларускай інтэграцыі, супрацьдзеянне фальсіфікацыі гісторыі”.

 

Што ўключае праект? “Распрацоўку і выданне тэматычнай літаратуры па беларускай гісторыі і супольнай гісторыі Расеі і Беларусі і яе распаўсюд сярод экспертнай супольнасці, студэнцкага і масавага чытача”.

 

Як гаворыцца ў рашэнні аб выдзяленні сродкаў, “праект нацэлены на аднаўленне агульнарускай ідэнтычнасці грамадзян Расеі і Беларусі, супрацьдзеянне фальсіфікацыі гісторыі шляхам асвятлення мінулага Беларусі без нацыяналістычных скажэнняў і перадзёргванняў. У выніку ў грамадзян Беларусі мае сфарміравацца пазітыўны вобраз Расеі, што будзе спрыяць ўмацаванню двухбаковых адносінаў ў межах “Саюзнай дзяржавы” РФ і РБ”.

 

Гэта не адзіны грант у тым роке, які атрымала загадкавая CIS-EMO, да якой прыбіліся беларускія публіцысты, таму мы не можам сказаць, колькі кніг напісана канкрэтна за гэтыя $ 45 тысяч.

 

Столькі ж грошай CIS-EMO, напрыклад, атрымала на падрыхтоўку экспертнага даклада “Стратэгія ўзаемадзеяння з замежнымі НПА на постсавецкай прасторы”. Траціна гэтага “экспертнага даклада” прысвечана Беларусі, якую там абвінавачваюць у распальванні сепаратызму (!) на Смаленшчыне і ў Калінінградскай вобласці. Даклад выйшаў у 2016 роке.

 

На гэты даклад таксама былі выдаткаваныя 2 500 000 маскалёўскіх рублёў (каля $45 тысяч) прэзідэнцкага гранту. Прычым у гэтым разе бачна, што грошы браліся “на Крым”, а атрымаўся даклад пра Беларусь і Казахстан.

 

Але вернемся да тых $ 45 тысяч за даклад. Такім чынам, ці не цана гэта за адну кнігу?

 

Гэтыя кнігі распаўсюджваюцца збольшага задарма, але прадаюцца і за грошы — у асобных праваслаўных інтэрнэт-крамах Беларусі, кшталту “Святла Фавора”.

 

Некаторыя ўніверсітэты, напрыклад, Магілёўскі дзяржаўны імя Куляшова, нават мелі летась неасцярожнасць правесці ў сваіх сценах прэзентацыю кнігі “Несвядомая гісторыя Белай Русі”. Яе правёў заходнерусіст Леў Крыштаповіч.

 

У планах CIS-EMO цяпер — выбіць грошы на вывучэнне “перспектыў супрацоўніцтва прыгранічных вобласцяў Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь”.

 

“Саюзная дзяржава Расеі і Беларусі існуе ўжо 20 рокаў, але інтэграцыйныя працэсы ідуць не так хутка, як меркавалася спачатку. Адна з прычын гэтага, як уяўляецца, малая распрацаванасць праблемы супрацоўніцтва прыгранічных вобласцяў РФ і РБ”, — пішуць аўтары ў заяўцы на грант.

 

Выглядае, што CIS-EMO з “маніторынгавай арганізацыі” ператварылася ў структуру, паралельнай задачай якой стала прасоўванне ідэй “рускага свету” і фінансаванне асоб, якія адстойваюць выгадныя для Масковіі ідэі. Прычым калі ў краінах Эўразвяза гэта ідэі выхаду краін з ЭЗ, то ў Беларусі гэта думка пра несамастойнасць беларусаў як нацыі і патрэбе Беларусі маскалёшскага парасона.

 

“Наша Ніва”, 17 верасьня 2017 р.



Создан 17 сен 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter