Непаўнарочных цыркачоў з Мазыра вывозілі на спаборніцтвы ў Луганск




Палітык Алесь Лагвінец падчас “дэсанту” актывістаў “Дзеі” ў Мазыр заўважыў у сацыяльных сетках, што непаўнарочныя выхаванцы Цэнтра цыркавога мастацтва “Арэна” ў канцы кастрычніка бралі ўдзел у спаборніцтвах у Луганску.

 

Міжнародны фестываль “Цыркавая будучыня” праходзіць не ўпершыню. Перапынак рабіўся толькі на трагічны 2014 рок. У 2015 прадстаўнікоў Беларусі на фэсце не было, летась прадстаўлялі адразу тры калектывы, але паўналетніх. Сёлета ж мазырская школа адправіла ў “лнр” яшчэ дзяцей.

 

Беларусь прадстаўлялі ў Луганску “Канатаходцы-Кузняцовы”, у якіх склад уваходзяць Дзмітрый Салянік (22 рока), Андрэй Сітнік (16 рокаў), Дзіяна Сітнік (14 рокаў) і Вікторыя Баграёнак (14 рокаў).

 

Такім чынам, беларускіх дзяцей вывезлі на спаборніцтва ў непрызнаную дзяржаву, патэнцыйна небяспечную.

 

Варта адзначыць, што “Цыркавая будучыня” праходзіць у рамках Гуманітарнай праграмы “па ўз’яднанні народу Данбаса”. Ладзіць гэта ўсё Міністэрства культуры, спорту і моладзі “лнр”.

 

У конкурсе таксама бралі ўдзел прадстаўнікі з Швейцарыі, Італіі, Балгарыі. Толькі дзеля справядлівасці скажам, што іх вывозілі трэнеры — выхадцы з постсавецкае прасторы.

 

Беларускія дзеці пацвердзілі свой высокі клас і занялі першае месца, але гэта не адмяняе таго факту, што яны бралі ўдзел у дастаткова сумніўных спаборніцтвах.

 

Мастацкі кіраўнік студыі “Арэна” Марыя Кузняцова сказала для “НН”, што “нічога кепскага” ў Луганску яна не заўважыла.

 

— Усё не так блага, — адзначыла яна.

 

Дырэктар цэнтра Наталля Дайнэка ў сваю чаргу адзначыла, што дзеці ездзілі ў Луганск нефармальна.

 

— Была згода бацькоў на выезд, якія праблемы? — адзначыла яна.

На пытанні, як цыркачы дабіраліся да Луганска, якія могуць быць наступствы гэтага выезду і г.д. у адміністрацыі “Арэны” адказваць не захацелі.

 

Зміцер Панкавец

 

“Наша Ніва”, 10 лістападу 2017 р.

 



Создан 10 ноя 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter