Беларусу, які ваяваў у “казачым палку “лнр”, далі 2 рока

"Не!" — маскалёўскае заразе на Беларусі!



Яшчэ адзін беларус, які паехаў ваяваць за “лнр”, трапіў пад суд.

 

Па версіі абвінавачвання, беларус у канцы лета 2015 року выехаў праз памежны пункт з Масковіі ва Украіну, паведамляе “Гомельская праўда”.

 

На тэрыторыі самаабвешчанай “Луганскай народнай рэспублікі” ён ўступіў ва ўзброенае фармаванне — стаў шарагоўцам “казачага полка”. Выдалі службовае пасведчанне, баявую зброю, форму і ежу. Амаль рок беларус удзельнічаў у правядзенні вучэнняў, выконваў гаспадарча-бытавыя і іншыя задачы.

 

На акупаванай тэрыторыі беларус прабыў да студзеня 2017 року, перыядычна выязджаў у Растоўскую вобласць Масковіі, затым вырашыў вярнуцца дадому ў Гомель.

 

Падчас судовага паседжання, абвінавачаны не адмаўляў, што быў у “казачым” палку, але сцвярджаў, што не з'яўляўся вайскоўцам, не меў агнястрэльнай зброі і не ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях. Ён запэўніваў, што быў адпраўлены “з гуманітарнай місіяй на тэрыторыю Украіны, падкантрольную “лнр”. Аднак прызнаваў, што ягоныя “калегі”-“казакі” ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях.

 

Гамяльчук не змог патлумачыць, чаму ў яго службовым пасведчанні пазначана прыналежнасць да падраздзялення ваеннага гарнізона і наяўнасць у яго агнястрэльнай зброі.

 

У выніку ён быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

 

11 снежня мужчыну прыгаварылі да двух рокаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу.

 

“Наша Ніва”, 14 сьнежня 2017 р.

 



Создан 14 дек 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter