Узнікненне Вялікага Княства Літоўскага

Ведай сваю сапраўдную гісторыю!



Вялікае Княства Літоўскае узнікла ва ўмовах сталай жорсткай барацьбы з крыжакамі і пад пагрозай татара-мангольскага нашэсця. Утварэнне дзяржавы дало магчымасць народам гэтага рэгіёна абараніць сваю незалежнасць і стварыла ўмовы для далейшага сацыяльнага, палітычнага, эканамічнага і культурнага іх развіцця. Уключэнне беларускіх земляў у склад новаўтворанай дзяржавы мела пераважна добраахвотны характар, яноКнязь Міндоўг (Mindouh) ажыццяўлялася шляхам дамоў вялікіх князёў літоўскіх з феадаламі беларускіх, а потым і ўкраінскіх земляў.

Утварэнне ВКЛ з цэнтрам у Наваградку адносіцца да 1240-х рокаў, калі па запрашэнні мясцовых баяр тут стаў княжыць Міндoўг. Амаль бесперапынная барацьба маладой дзяржавы з Лівонскім ордэнам, Галіцка-Валынскiм княствaм, жамойцкімі, літоўскімі і яцвяжскімі князямі прымусіла Міндоўга пайсці на пагадненне і саюз з Лівонскім ордэнам. У 1251 роке князь быў пакрэсчаны па каталіцкім абрадзе, а ў 1253 роке каранаваўся ў Наваградку каралеўскаю каронаю, дасланай ад імя рапы Інакенція IV. Дзякуючы каранаванню Міндоўга каралеўскаю каронаю новая дзяржава была прызнана ўсімі эўрапейскімі дзяржавамі. У 1254 роке Міндоўг заключыў мір з галiцка-валынскiм князем Данілам Раманавічам. Сын Міндоўга, Войшалк, пастрыгшыся ў манахі перадаў князю Раману Данілавічу “Наўгародак ад Міндоўга”, а Слонім, Ваўкавыск “і ўсё городы” — “ад сабе”. Другі сын Данілы, Шварн Данілавіч, жаніўся на дачцы Міндоўга. У 1258 роке Войшалк пакінуў манастыр і вярнуў сабе княства ў Наваградку. Пасля паўстання жамойтаў, куршаў і земгалаў Міндоўг парваў звяз з Лівонскім ордэнам, зрокся ад каталіцызму, ваяваў з крыжакамі, але ў 1263 роке быў забіты ў выніку змовы літоўскай феадальнай знаці на чале з князямі Даўмонтам і Транятай, апошні стаў княжыць “ва ўсёй зямлі Літоўскай і Жамойці”, але ў 1264 роке быў забіты слугамі Міндоўга. Вялікім князем стаў Войшалк (1264—1267 рр.). Ён, пры падтрымцы беларускіх баяр і галіцка-валынскіх князёў, заваяваў Нальшаны, Дзяволтву, аб'яднаў Наваградскую, Пінскую, Полацкую і Віцебскую землі. У 1267 роке Войшалк перадаў уладу Шварну Данілавічу (1267—70 рр.), які працягваў аб'яднанне і ўмацаванне дзяржавы. Вялікі князь Трайдзень (1270—82 рр.) вёў барацьбу супраць Нальшан і Галіцка-Валынскага княства, якое імкнулася замацавацца на Палессі. У 1279 роке літоўскае войска нанесла паразу лівонскім рыцарам, а ў 1281 роке захапіла м. Герцыке (былую Полацкую фартэцыю). Вялікі князь Віцень (1295—1316 рр.) працягваў умацоўваць дзяржаву. У 1298 роке заключана мірная дамова з Рыгай. У 1298 і 1305 роках беларуска-літоўскія войскі адбілі напады крыжакоў на Жамойць, а ў 1314 рок на крывіцкія землі.

Істотна пашырылася тэрыторыя ВКЛ пры Гедыміне (1316—41 рр.), які зваў сябе ў граматах вялікім князем "Герб  ВКЛлітоўцаў і рускiх ". У 1320 роке у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля і Берасцейская, Менская і Турава-Пінская. Гедымін заклаў мір з мазавецкім князем Вацлавам (1322 р.) і з польскім каралём Уладзіславам I Локатком (1325 р.). Выкарыстоўваўшы рознагалоссі паміж Рыгаю і Лівонскім ордэнам, ён нанёс некалькі параз крыжакам. У 1323 роке перанёс сталицу ВКЛ у Вільню. У 1345 роке князем стаў Альгерд. Падчас яго княжання ў склад ВКЛ увайшло Беларускае Прыдняпроўе, у 1355 р. — Бранскае княства. У 1360-70-х роках — Кіеўская зямля, Мазырская і Брагінскія вобласці, Чарнігава-Северская, Падольская і Валынская землі. Было падначалена Смаленскае княствa. Альгерд праводзіў актыўную палітыку на ўсходзе, імкнучыся аб'яднаць пад сваёй уладай усе рускія землі. Ён спрабаваў падпарадкаваць сабе Пскоў і Ноўгарад, жыхары Пскова прынялі на княжанне сына Альгерда Андрэя. Альгерд падтрымліваў цвярскіх князёў у іх барацьбе супраць Масквы. У 1368, 1370 і 1372 роках ён здзейсніў тры паходы на Маскву. Падчас княжання Альгерда терыторыя ВКЛ павялічылася ў два разы, амаль усе беларускія землі былі ўлучаны ў склад дзяржавы. Бітва на Сініх Водах. 1362 рок.  Пасля смерці Альгеда абвастрыўся канфлікт паміж Кейстутам і сынам Альгерда Ягайлaм, які стаў наступным вялікім князем літоўскім (1377—92 рр.). Гэта выкарыстоўвалі крыжакі, каб распаліць грамадзянскую вайну ў ВКЛ. Ягайла заключыў таемныя дамовы з Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі і паабяцаў не дапамагаць Кейстуту, калі крыжакі нападуць на яго землі. Кейстут у адказ у 1381 роке пазбавіў Ягайлу вярхоўнай улады, пакінуўшы яму толькі ўдзельнае княства ў Крэве. У 1382 роке крыжакі спустошылі Літву, у чэрвені Ягайла заняў Вільню, а Кейстут здаўся яму і быў задушаны ў Крэўскім замку па загадзе Ягайлы. Сын Кейстута Вітаўт, які таксама  быў палонным у Крэве, уцёк да крыжакоў, спадзяючыся на іх дапамогу. У 1383 роке Вітаўт разам з крыжакамі захапіў Коўна, Трокi i спаліў прадмесці Вільні, аднак Ягайла разам з братам Скіргайлам вярнуў захопленыя землі. Вітаўт прапанаваў Ягайлу прызнаць яго вялікім князем, калі той аддасць яму спадчыну Кейстута. Ягайла пагадзіўся аддаць спачатку Гародню і Бярэсце, а потым і Трокі. Вітаўт са сваімі паплечнікамі спаліў два замкі крыжакоў, у тым ліку Новы Мар'енбург, дзе была яго рэзідэнцыя, і вярнуўся ў ВКЛ. Каб умацаваць свае пазіцыі Ягайла пачаў перамовы пра саюз ВКЛ з Масквою. Аднак, даведаўшыся, што маскоўскі цар Дзмітрый Іванавіч мае намер далучыць усходнія землі ВКЛ да Маскоўскае дзяржавы, Ягайла адмовіўся ад гэтага звяза. У 1385 Ягайла складае Крэўскую ўнію, паводле якой ён перайшоў у каталіцтва, прыняў імя Ўладзіслаў, жаніўся на каралеве Ядзвізе і быў абвешчаны польскім каралём. Супраць гэтага выступаў Вітаўт. У 1391 Вітаўт выдаў сваю дачку Соф'ю Вітаўтаўну замуж за маскоўскага князя Васіля ДзмітрыВялікі Князь Вітаўтевіча і уступіў з ім у палітычны саюз. Міжусобная вайна паміж Вітаўтам і Ягайлам скончылась Астроўскай дамовай 1392 року, па якой Вітаўт стаў вялікім князем літоўскім. Пасля бітвы на рацэ Ворскле 1399 року, калі войскі ВКЛ былі разбітыя татарскімі войскамі Мурзы Едыгея, Вітаўт быў змушаны заключыць Віленска-Радамскую дамову 1401 року, па якім ВКЛ прызнавалася пажыццёвым валоданнем Вітаўта, а Ягайла захаваў тытул вярхоўнага князя. У 1404 роке да ВКЛ канчаткова далучана Смаленскае княства. У 1409 роке пачалася Вялікая вайна 1409-11 рокаў паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з іншага. Падчас Грунвальдскай бітвы 1410 року войскі крыжакоў былі цалкам знішчаны саюзнымі войскамі. Ордэн быў змушаны падпісаць Торуньскі мір 1411 року, паводле якога ўсе месты, захопленые падчас вайны, вярталіся іх уладальнікам. Была ўсталявана канчатковая мяжа паміж ВКЛ і ордэнам. У 1413 роке адбыўся агульны польска-літоўскі сойм у Гародне. Па Гарадзельскай уніі 1413 року 47 польскіх феадалаў прынялі ў гербавае братэрства 47 баяр ВКЛ, што ўмацавала палітычны і саслоўны саюз абедзвюх дзяржаў. У 1425 роке пасля смерці Васіля Дзмітрыевіча яго ўдава Соф'я Вітаўтаўна стала рэгенткай пры малалетнім сыне і ў 1427 прыняла пратэктарат бацькі (Маскоўскае княства часова стала васальным у стаўленні да вялікага князя Вітаўта.) Вітаўт выкарыстоўваў гэта і падпарадкаваў сабе Цвярское і Разанскае княствы, актыўна ўмешваўся ў справы Залатое Арды і Крыму.

У апошнія два дзесяцірочча княжання Вітаўта яго аўтарытэт узрос. Ён кантраляваў падзеі ў Маскве, яму прысягалі на вернасць князі цвярскія, разанскія, арлоўскія і інш. Адначасова Вітаўт прытрымліваўся празаходняй, каталіцкай арыентацыі. Ён паставіў сабе мэтай уліцца ў сям'ю польскіх каралёў і адваяваць ад Польшчы для сваёй дзяржавы ролю заходнеэўрапейскага фарпоста ва Ўсходняе Эўропе. Аднак інтрыгі польскага боку не дазволілі гэтым планам ажыццявіцца. У 1430 роке Вітаўт памірае, так і не каранаваўшыся.

Пры падтрымцы князёў і баяраў беларускіх, украінскіх і рускіх земляў вялікім князем ВКЛ становіцца малодшы брат Ягайла Свідрыгайла. На гэтыя сілы ён і стаў абапірацца. Пры ім праваслаўная знаць пачынае займаць вышэйшыя пасады і засядаць у вялікакняжацкай Радзе. Такая палітыка выклікала незадаволенасць сярод польскай шляхты, якая арганізавала змову супраць князя ў Ашмяне. Вялікім князем ВКЛ ад імя Ягайла была прызначаны Жыгімонт Кейстутавіч. Свідрыгайла ратуецца ўцёкамі ў Полацак, дзе было абвешчана пра стварэнне Вялікага княства Рускага. Пачалася грамадзянская вайна (1432—36 рр.). Абодва бакі імкнуліся перацягнуць на свой бок беларускіх і ўкраінскіх баяраў. Баявыя дзеянні ніводнаму боку не прынеслі поспеху. Толькі пасля выдання дзвюх прывілеяў (1432 і 1434 рр.), якія практычна ўраўноўвалі праваслаўную знаць з каталіцкай у эканамічных правах, перамога дасталася віленскаму князю. У 1435 роке Свідрыгайла зазнаў паразу пад Вількамірам, і Рускае княства перастала існаваць. У 1440 роке у Вільню змоўшчыкамі на чале з князямі Чартарыйскімі быў забіты Жыгімонт. Князем ВКЛ быў абвешчаны брат польскага караля Казімір Ягайлавіч.

Вялікакняжацкі трон Казімір займаў з 1440 року па 1492 рок. З 1447 року па 1492 рок ён адначасова з'яўляўся і каралём польскім. У 1457 роке Казімір выдаў дароўную грамату, “земскі прывілей Казіміра”, у якой замацоўваліся вызначаныя правы за ўсёй шляхтай, без адрознення па абласцях, рэлігіям, этнічнай прыналежнасці. Ва ўгоду літоўска-беларускае шляхты ў грамаце прадугледжвалася, што прадстаўнікі іншых народаў не могуць займаць урадавыя пасты, а таксама купляць зямлю. Князь не меў права памяншаць тэрыторыю ВКЛ. У 1468 роке Казімір прыняў Статут, ці Судзебнік, які стаў першай спробай кадыфікацыі права. Усталяваў адзіныя для ўсёй краіны віды пакарання за ўчыненыя злачынствы.


© 2009-2017 Belhistory.com

 



Создан 20 дек 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter