Адзін з лідараў “Гавары праўду” стаў публікавацца на чарнасоценскім сайце

Ворага трэбя ведаць у твар



“Некалькі словаў у абарону Хартыі і Парка высокіх тэхналогій”, —такі артыкул на чарнасоценскім сайце “Тэлескоп” змясціў адзін з лідараў кампаніі “Гавары праўду” Сяргей Вазняк. “Тэлескоп”, за якім стаяць русафілы, як Леў Крыштаповіч і Кірыл Авер’янаў-Мінскі, друкуе шмат матэрыялаў па гісторыі Беларусі з маскалёўскае пазіцыі.

 

Шмат крытыкуецца Кастусь Каліноўскі, БНР. Пры гэтым актыўна прапагандуецца вобраз Мураўёва-вешальніка. Рэкламуюцца кнігі кшталту “Несвядомай гісторыі Беларусі”.

 

Чаму Вазняк вырашыў публікавацца на гэтым сайце?

 

— Я падзяляю меркаванне, што сайт чарнасоценскі. Аднак, альбо мы дэмакраты, альбо не. Альбо мы за свабоду слова, альбо не, — кажа Вазняк.

 

Ён не агучваў праз каго ідзе супрацоўніцтва на “Тэлескопе”.

 

Ганарары? “Не, я не ведаю, што гэта такое”, — адказаў Вазняк.

 

— Я лічу не важным, дзе ты публікуешся. Важна — што ты кажаш. І пад кожным радком, што я там напісаў, гатовы падпісацца, — кажа палітык.

 

Ці не лічыць ён, што сваімі публікацыямі раскучвае такія неадназначныя сайты?

 

— Яны вось за тое, што Крым рускі, а я вось паспрабую іншае меркаванне напісаць. Пагляджу, ці апублікуюць. Калі мяне будуць цэнзураваць, тады спыню супрацоўніцтва. У мяне няма гэтых комплексаў, я хадзіў і на дзяржаўнай тэлебачанне і гэта не значыць, што я яго люблю і раскручваю. Выкарыстоўваю любыя пляцоўкі для прасоўвання сваіх поглядаў. Мяне хвалюе, што я кажу, а не дзе я ка», — расказвае Вазняк.

 

— Я вельмі шмат з чым нязгодны на “Тэлескопе”. Напрыклад, з тым, што піша мой прыяцель па партыі [“Справядлівы свет” — “НН”] Мікалай Петрушэнка. Я з ім спрачаўся шмат, у нас супрацьлеглыя пазіцыі па Крыму, па расійска-ўкраінскім канфлікце, — сказаў адзін з лідараў “Гавары праўду”.

 

Раней на “Тэлескопе” сталі публікавацца намеснік старшыні “Справядлівага свету” Валерый Ухналёў, эканаміст-ліберал Яраслаў Раманчук.

 

“Наша ніва”, 5 лютага 2018 р.

 



Создан 05 мар 2018



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter