Віцебскія казакі ходзяць з шаблямі па кірмашы і просяць ахвяраваць “на добрыя справы”

"Не!" — маскалёўскае заразе на Беларусі!



На кірмашы “Цэнтральны” ў Віцебску прайшоў канцэрт з удзелам самадзейных артыстаў мясцовай “казачай” грамады. Імпрэзу арганізаваў дырэктар кірмашу Васіль Раманенка, які на працягу некалькіх рокаў быў “атаманам” Віцебску.


Удзельнікі канцэртнай праграмы, узброеныя шаблямі і нагайкамі, сьпявалі песьні пра “долю казака”, “казачую вольніцу” і нязводнасьць казацкага роду. З падобнай вайсковай атрыбутыкай сярод пакупнікоў пахаджалі і гледачы — прадстаўнікі “казачай” грамады. Каля выканаўцаў стаяла скарбонка для ахвяраваньняў “на добрыя казачыя справы”.


Такая самая скарбонка стаяла і каля імправізаванай “кухні”, дзе ахвотным прапаноўвалі юшку з хлебам і салёным агурком. Прычым кіраваў гэтым “харчовым пунктам” асабіста “атаман” Віцебску Валеры Сямашка. На якія канкрэтна “добрыя казачыя справы” зьбіраюць грошы, ён не патлумачыў.


У Віцебску мясцовая суполка ГА “Белорусское казачество” вядомая прыхільнасьцю да ідэяў “маскалёўскага сьвету”, якія яны прапагандуюць пры кожнай магчымасьці — падчас сустрэчаў з вучнямі ў школах, удзелу ў мерапрыемствах праваслаўнай царквы і выступаў на месцкіх імпрэзах.


Праўда, віцяблянаў, якія прыйшлі на кірмаш у выходны дзень, куды больш вабілі гандлёвыя рады, а не магчымасьць паспрыяць у “казачых справах”. Але працаўнікі кірмашу “Цэнтральны” распавялі, што цяпер канцэрты мясцовай “казачай” самадзейнасьці будуць праходзіць часта — так распарадзіўся дырэктар.


“Радыё Свабода”, 21 красавіка 2018 р.



Создан 21 апр 2018



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter