Партыя Гайдукевіча хоча сабраць у Менску прадстаўнікоў прамаскалёўскіх нацыяналістычных партый з усёй Эўропы

Ворага трэба ведаць у твар. "Не!" — маскалёўскае заразе на Беларусі!



У акаўнтах Ліберальна-дэмакратычнай партыі ў сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя, што арганізацыя рыхтуе ў Менску Кангрэс патрыятычных партый Эўропы.


Будуць прадстаўнікі Нацыянальнага фронта Францыі, Партыі свабоды Аўстрыі, “Альтэрнатывы для Германіі”, “Адзінай Расеі” і яшчэ больш за 15 партый Эўропы, паведамляецца ў суполцы ЛДП “УКантакце”.


Нацыянальны фронт Францыі — гэта нацыяналістычная партыя, якую ўзначальвае Марын Лё Пэн. Партыя мае 8 месцаў у парламенце з 577. Гэта папулісцкая партыя, якая набірае галасы дзякуючы выступам супраць мігрантаў. Марын Лё Пэн падчас крымскіх падзей 2014 року назвала Пуйло “абаронцам хрысціянскай спадчыны эўрапейскай цывілізацыі”. Гэтая арганізацыя шмат крытыкуе Эўрасаюз.


Аўстрыйскую партыю свабоды таксама залічваюць у папулісты і ўльтраправыя. І гэтая партыя таксама дасягае поспеху найперш праз агітацыю супраць мігрантаў. У часы кіраўніцтва партыяй радыкальнага лідара Ёрга Хайдэра АПС набірала да 27% галасоў на парламенцкіх выбарах. Хайдэра ў Аўстрыі называлі “адвакатам нацызму”.


Пры гэтым Аўстрыйская партыя свабоды мае стабільна высокія вынікі падчас выбараў. Партыя эўраскептычная. А напрыканцы 2016 року заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з “Адзінай Расеяй” Пуйла.


“Альтэрнатыва для Германіі” — эўраскептычная партыя, якая стала трэцяй на апошніх выбарах у нямецкі парламент. Асаблівую папулярнасць арганізацыя мае ў былой ГДР. “Альтэрнатыва” настойвае на выхадзе Германіі з зоны эўра. Хаця нават яны не выступаюць за роспуск Эўрасаюза, лічачы яго карысным для краіны. Канцлер Германіі Ангела Меркель выказвала шкадаванне, што “Альтэрнатыва” можа перацягнуць вялікую колькасць выбарцаў з кансерватыўнымі ці нявызначанымі поглядамі.


Мы спыталі ў намесніка старшыні ЛДПБ Алега Гайдукевіча, чаму яны збіраюць у Менску эўрапейскіх нацыяналістаў.


— Я адмаўляюся размаўляць з правымі партыямі крайняга толку, толькі правацэнтрысцкімі. Правацэнтрысцкія партыі вельмі добра ставяцца да Беларусі, заўсёды выступалі супраць санкцый і за эканамічнае супрацоўніцтва.


Ну а падабенства з ЛДПБ у тым, што мы прыхільнікі жорсткага адстойвання сваіх нацыянальных інтарэсаў усюды: і на Захадзе, і ў ЭАЭС. З радыкальнымі правымі партыямі мы супрацоўнічаць ніколі не будзем. І мы не закрываемся ад прадстаўнікоў сацыял-дэмакратыі і кіруючых партыі Эўропы.


Мне падабаецца, што гэтыя партыі ставяць перадусім інтарэсы краіны — гэта здаровы нацыяналізм, што раўняецца патрыятызму. Мы не падтрымліваем заклікі да развалу Эўразвяза, гэта нявыгадна Беларусі. Нам выгадная моцная Эўропа. Не распад, а рэфармаванне, — сказаў Гайдукевіч.


Пакуль невядома, калі пройдзе гэты кангрэс. Мяркуецца, што ў другой палове гэтага рока.


Зміцер Панкавец


“Наша Ніва”, 27 траўня 2018 р.

 



Создан 27 мая 2018



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter