Абарона — справа ўсяе краіны

Як фармавалася войска Вялікага княства Літоўскага?



На мяжы XVII стагодзьдзя Вялікае Княства Літоўскае не мела ў сваім распараджэньні рэгулярнага войска, каб ахоўваць свае тэрыторыі. У гэты час літоўская казна не папаўнялася коштам збораў падаткаў, прызначаных для патрэб абароны краіны. Літва магла спадзявацца толькі на нешматлікі узброены аддзел, што быў размешчаны ў Вільні, Смаленску, Полацку і які складаўся ўсяго з пары соцень наёмных жаўнераў, на ўтрыманне якіх вярхоўныя ўлады вылучалі сціплую матэрыяльную дапамогу.

Калі грошай, каб пакрыць выдаткі, было недастаткова, яны былі змушаныя браць пазыкі ды пагашаць іх пасьля збору чарговых падаткаў. Пад кіраўніцтвам караля Уладзіслава ІV сфармаваўся артылерыйскі корпус. Сродкі для яго існаваньня вылучаліся з каралеўскіх земляў. Жыхароў абавязвалі выплачваць пэўную даніну, якая называлася “кварты” і складала пятую частку даходаў сям'і.

Калі пачыналіся баявыя дзеяньні, жаўнеры палявой арміі заклікаліся да службы. Аднак толькі на час вайны. Такі загад выдаваўся на адным са сходаў літоўскага сэйму. Па завяршэньні вайсковых апэрацыяў на тэрыторыі дзяржавы аддзелы наймітаў расфармоўвалі, і пяхотнікі вярталіся дадому.


Паспалітае Рушаньне


Літоўскае войска было арганізаване па такім жа прынцыпе, як і армія Кароны. У яе шэрагі таксама ўваходзілі асаблівыя падраздзяленьні ды прыватныя баявыя дружыны. Склад агульнага вайсковага фармаваньня падпарадкоўваўся вярхоўнае уладзе й месцкаму самакіраваньню. Большую частку войска займала абарончае паспалітае Рушаньне.

У 1588 роке зацвердзілі ІІІ Статут ВКЛ, у якім агаворвалася, што несьці службу ды выконваць абавязак перад дзяржаваю павінен кожны землеўладальнік, у тым ліку прадстаўнікі шляхты і духавенства. Гаворка не ішла пра выхадцаў з віленскае езуіцкае калегіі. У войска прыцягвалі татараў і месьцічаў, што жылі на тэрыторыі Каралеўства.

Лічыцца жаўнерам паспалітага Рушаньня лічылася вялікім гонарам, чымсьці служыць у шэрагах наёмных аддзелаў. Калі землеўладальнік не мог па стане здароўя або ўзросту асабіста ўдзельнічаць у такіх элітных войсках, то за ім захоўвалася права вылучыць наўзамен іншую кандыдатуру ды рэкамендаваць свайго намесьніка. Жаўнеры, якія ўжо не раз ваявалі за дзяржаву на варожых землях, часьцяком працівіліся прыходзіць на вопіс, але іх усё роўна правяралі ды змушвалі адзначыцца.

Каб зрабіць больш жорсткім пакаранне, дзеля тых, хто не з'яўляўся на вопіс харугвы, улады з мэтаю застрашваньня прыдумалі адбіраць у іх маёмасьць. Вальны сойм адказваў за правядзеньне чарговых скліканьняў для набору жаўнераў.

Загад выдаваўся кароль, які рассылаў кандыдатам пруткі з вярбы, сабраныя ў пучкі, якія заклікалі рыцараў прыехаць для ўдзелу ў баявым паходзе. Як правіла, палявая служба доўжылася цягам трох месяцаў, пра што папярэджвалі новаабраных рыцараў і жаўнераў.

Кароль зрэдку парушаў звычай ды сам арганізоўваў скліканьне паспалітага Рушаньня, не ўзгадняючы правядзеньне з кіраўнікамі сойму. Такія сходы адбываліся як у маштабе ўсёй дзяржавы, так і ў невялікіх ваяводствах, на землях шляхты.

Вярхоўны кіраўнік не баяўся выкарыстоўваць свае паўнамоцтвы і асабіста ладзіў прызначэньне камандзіраў на галоўныя пасады. На загад караля войска магло быць падзеленае або накіраванае служыць на суседніх землях.

Такое беззаконьне ды нахабства манарха выклікала незадаволенасьць сярод прадстаўнікоў літоўскае шляхты, але яны ўсё роўна павінны былі падпарадкоўацца. Камандаваньне паспалітым Рушаньнем тэарэтычна ажыцьцяўляў кароль, аднак яго стаўку рэдка бачылі ў Літве. Калі ён пакідаў вайсковы табар, намесьнікам лічыўся Вялікі гетман літоўскі.

Колькасць жаўнераў апалчэньня магла дасягаць парадку 25 тыс. чалавек, аднак дакладнай колькасьці ніхто не ведаў. Баяздольнасьць апалчэнцаў часам пакідала жадаць лепшага, таму што сабраць усе часткі ў поўным складзе было складана.

На службу часьцяком заклікалі звычайных землеўладальнікаў з сумнеўнымі посьпехамі ў баявым мастацтве ды да гэтага не валодалі зброяю. Такія новаабраныя жаўнеры прывыклі да вольных паводзінаў ды не мелі добрых баявых якасьцяў. З гэтае нагоды з дысцыплінаю ды арганізацыяй сабраныя аддзелы мелі праблемы. Калі асноўная частка войска вылучалася ў бой, то камандзіры палкоў давалі ім меньш сур'ёзныя заданьні, да прыкладу, заставацца ў тыле ды сачыць за наёмнымі ротамі.


Павятовые харугвы


На чале харугваў паспалітага Рушаньня стаялі ваяводы, каштэляны і харунжыя. Калі да караля паступалі есткі аб пагрозы вайны з боку чужых земляў, і нешматлікая армія дзяржавы не ў сілах была абараніць паветы, то на загад соймікаў праводзілася скліканьне войскаў, каб абараніць краіну ад захопу. 

Кіраваньне харугвамі ажыцьцяўлялі таксама маршалак або земскія чыны, калі маршалкі адсутнічалі. Яны сачылі за маёмасьцю шляхты, аказвалі ўсялякую падтрымку месьцічам ды бралі на сябе функцыі судзьдзяў.

З ініцыятывы шляхты на сойміках пачалі абіраць паветовыя харугвы. Іх фармаваньне адбывалася па такім жа прынцыпе, як і пабудова дзяржаўнае роты. Камандаваць паветовымі харугвамі абавязаныя былі ротмістры. Гэтую пасаду звычайна аддавалі карэнным ваярам, якія вызначыліся ў колішніх бітвах ды мелі ўзнагароды.

Каб забясьпечыць патрэбы падобнага вайсковага вармаваньня соймікаў, харугвам падавалі спецыяльнае жалаваньне. Кавалерыстам ды пяхотнікам выдавалі ўзбраеньне і абмундзіраваньне. Войскі, якія падпарадкоўваліся сойміках, заўсёды атрымлівалі дастатковую колькасць правізіі. Служба доўжылася ня менш за тры месяцы. У баявыя аддзелы ўваходзілі гусары, рэйтары ды драгуны.

Аднак нават высокі аклад, які мелі паветовыя роты, ня паляпшаў іх баяздольнасьць. Прычынаю быў той факт, што такія ліцьвінскія аддзелы фармаваліся пасля дзяржаўных і наёмных аддзелаў. Жаўнераў папросту не пасьпявалі падрыхтаваць ды навучыць змагацца з вялікім мастацтвам. У 1648 роке землі Вялікага княства апынуліся пад пагрозаю захопу паўстанцкімі дадзелмі, якія ўзначальваў Хмяльніцкі. Па ўказе вярхоўных уладаў на сходзе соймікаў было пастаўлене патрабаваньне, што абавязвала харугвы не пакідаць межы сваіх паветаў. 


Прыватнае літоўскае войска


Найбуйнейшыя месты на тэрыторыі Літвы і Лівоніі маглі сабе дазволіць наняць ўласныя наёмныя арміі, якія забясьпечвалі абарону месцкіх муроў. Яны не прымалі ўдзелу ў баявых дзеяньнях, а ахоўвалі толькі валоданьня гаспадара ды баранілі замкі. Паколькі кароль не асоба вітаў такія прывілеі магнатаў, то падобныя аддзелы сустракаліся ў дзяржаве толькі зрэдку.

Да прыкладу, гетману Радзівілу належала невялікае войска ў складзе сотні татарскіх і шасцідзесяці драгунаў. Януш Радзівіл наняў на службу ўдвая больш жаўнераў. Калі пачалося паўстаньне Хмяльніцкага, Януш Кішка, які ў той час быў на пасадзе Вялікага гетмана літоўскага, камандаваў двума харугвамі пяхотнікаў.

Адзін з самых багатых ды ўплывовых магнатаў Казімір Леон Сапега адпраўляў ў бітву тысячы жаўнераў. Большую частку выдаткаў на абмундзіраваньне ды рыштунак падканцлер аплачваў асабіста.

Аднак утрыманьне прыватных аддзелаў было недазваляльнаю раскошаю. Многія літоўскія магнаты вырашалі паберагчы свае кішэні, таму отдавалі аддзелы пад кіраваньне Рэчы Паспалітае, каб дзяржава забясьпечвала іх правізіяй ды зброяю на сродкі, што выдзяляюцца з казны.

У цэлым асноўную частку баяздольных войскў княства складалі наёмныя жаўнеры. На сходах сойм аб'яўляў пра пачатак набораў ды зьбіраў неабходную колькасьць мужчынаў на службу, а кароль толькі рэгуляваў другарадныя пытаньні.


Роля гетманаў


На чале каралеўскае і літоўскае арміяў стаялі гетманы, якіх прызначаў кароль, які адначасова з'яўляўся Вялікім князем Літоўскім. Ён валодаў у краіне практычна бязмежнаю уладаю, таму здольны быў прызначаць абраньнікаў на любую высокую пасаду па сваім меркаваньні.

Да прыкладу, кароль Жыгімонт ІІІ Ваза давяраў кіраўніцтва войскамі рэгімэнтару. Гетманы, як вопытныя ваеначальнікі, былі запатрабаванымя толькі на час вайны. У гадзіны перамір'я яны гублялі армію і ўладу.

Кароль мог адправіць аднаму з гетманаў, палявому альбо вялікаму, спецыяльныя лісты, не назваўшы прозвішча ротмістраў, тым самым парушаючы паўнамоцтвы гетманаў. У 1646 роке Уладзіслаў ІV таксама ўнёс разлад у адносіны паміж ротмістрамі й Янушам Кішкам, забыўшыся ўпісаць у лісты іх прозвішчы.

Каралеўскае слова было вырашальным нават у тым выпадку, калі ўзнікала пытаньне пра ўжываньне гармат на поле бітвы. Галоўнакамандуючаму арміі прыходзілася зьвяртацца за ухвалою да караля.

Аднак палявы гетман Вялікага Княства Літоўскага меў права самастойна прымаць рашэньні і будаваць уласную баявую тактыку. Калі вялікі гетман і палявы прысутнічалі ў лягеры адначасова, то іхнія палкі дзейнічалі незалежна адзін ад аднаго.

У падначаленьні ў вялікага гетмана знаходзіліся выключна павятовыя харугвы, наёмныя жаўнеры ды малыя аддзклы шляхты, якіх магнаты аддалі пад каманду дзяржавы. Толькі з дазволу палявога гетмана ён мог аддаваць загады яго наёмным ротам.

Як правіла, такія сітуацыі ўзнікалі, калі існавала рэальная небясьпека атакі варожых сілаў звонку. Аднак вялікі гетман быў адзіным камандуючым паспалітага Рушаньня, калі падобныя аддзелы складалі частку абароны табара, і лічыўся галоўным судзьдзёй сярод вайскоўцаў.


Яцэк Малахоўскі (пераклад J.K.)


"Ліцьвін", 13 кастрычніка 2018 р.



Создан 14 окт 2018



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter