Жыць ці памерці

За што змагаліся літвіны ў Лівонскую вайну?



У 1558 роке пачалася вайна з Лівонскім княствам, што доўжылася доўгіх 24 рока. Гэта быў час суровых выпрабаваньняў дзеля Вялікага княства Літоўскага, што запатрабавалі велічэзнага напружаньня ўсіх вайсковых ды эканамічных рэсурсаў дзяржавы. Іван Жахлівы імкнуўся да захопу Лівоніі, ён хацеў атрымаць гандлёвы выхад у Эўропу, што зусім не задавальняла кіраўніка ВКЛ. Да сярэдзіны XVI стагодзьдзя ў ВКЛ і Польшчы былі свае інтарэсы ў Лівоніі.

 

Жыгімонт Аўгуст, які з'яўляўся адначасова і вялікім князем Літоўскім, разумеў, што калі Масква захопіць Лівонію, то ў Літоўскага княства аўтаматычна з'яўляецца сур'ёзная пагроза з паўночнага напрамку. Масква можа ўмацавацца ў Прыбалтыцы і паралізаваць эканоміку Літвы. А дапусьціць гэтага ніяк было нельга. Гаворка ішла пра выжываньне ліцьвінаў, якіх імкнуўся паняволіць маскоўскі тыран.

 

Неабходна было неяк прадухіліць акупацыю прыбалтыйскіх земляў ды спыніць Маскву. Дзеля гэтага ў 1559 роке, а менавіта 31 жніўня ў дзеяньне ўступаў дагавор, па якім Лівонія перайшла пад пратэктарат ВКЛ. Літва ж пачала ваенныя дзеяньні ў Лівонскае вайне ўжо ў 1561 роке, прытым без падтрымкі з боку Польшчы.

 

Праз два рока цар Іван Жахлівы разам са сваімі войскамі ўшчыльную падышоў да Полацку і прыступіў да аблогі места на Дзвіне. Гарнізон складалі ўсяго дзве тысячы чалавек, якія не маглі доўга трымаць абарону места, таму Полацак капітуляваў. Палову жыхароў маскалі выразалі, астатніх забралі ў рабства ў Маскву, габрэі, што жылі ў Полацку, былі цалкам зьнішчаныя.

 

Гетман Радзівіл “Руды” сабраў дзесяцітысячнае войска і ў 1564 роке выйшаў з ім супраць трыццацітысячнага войска Масковіі. Вайскаводніцкае шчасьце спадарожнічала герою. Гетман супыніў ворага ў бітве на Уле. Летам таго ж року ад Масквы рушыў услед адказ. Іх войскі спалілі вёскі непадалёку ад Крычава, Магілева і Амсціслава.

 

Тады ўжо ў наступным роке армія Літвы зрабіла вылазку пад Смаленскам і Вялікімі Лукамі. У 1567 роке зноў адбыліся вайсковыя дзеяньні. Так, у ліпені аддзелам Вялікага княства Літоўскага, кіраўніком якога стаў гетман Сангушка, быў разьбіты маскалёўскі 9000-ны аддзел.

 

Затым ў восень 1567 року Сангушка зноў разбівае войска ворага колькасьцю ў дзевяць тысячаў, перахопленая на маршы. У 1568 роке гетман са сваім аддзелам штурмуе замак Ула. У той жа час віцебскія казакі, камандзірам якіх быў Біруля, спальваюць замкі ў землях маскавітаў Усвят ды Вяліж.

 

Адказных дзеяньняў ліцьвінам не прыйшлося доўга чакаць. Маскоўская дзяржава ажыцьцявіла няўдалую спробу захопу Віцебску. Войскі маскалёў толькі спалілі прымесцкія маёнткі ды зьмушаныя былі адступіць.

 

Вайна ВКЛ з Маскоўскім княствам апынулася зацяжнаю. Да 1569 року стала зразумела, што ў адзіночку ліцьвінам ў Лівонскае вайне не перамагчы, таму трэба было шукаць дапамогу з вонку. Польскае каралеўства такую ​​дапамогу прапанавала, аднак толькі пры умове: калі наўзамен будзе заключанае пагадненьне аб уніі.

 

Люблінская унія была падпісаная ў 1569 роке. Яна фактычна выратавала Вялікае княства Літоўскае ад катастрофы. Масковія пагражала паглынуць ўсходнія землі Княства. Гэтаму перашкодзіла Польшча. У абмен на вайсковую дапамогу ВКЛ перадавала Каралеўству Польскаму значныя вобласьці — Валынь, Падольле, Кіеўскую зямлю. Так з'явілася Рэч Паспалітая, саюз двьух вялікіх дзяржаў Усходняе Эўропы, магутных дзяржаваў Эўропы на заходзе Сярэдніх стагодзьдзяў.

 

Яцэк Малахоўскі

 

“Літвін”, 1 лістападу 2018 р.

 



Создан 03 ноя 2018



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter