Як нашчадкі ліцьвінаў задавалі тон у палітыцы Масковіі да цараваньня Пятра Першага?

Ведай сваю гісторыю!



Маскоўскае княства, магчыма, ніколі б не дасягнула сваёй магутнасьці, калі б не дапамагла яму ўплывовая сіла, якая прыйшла з Захаду. Спадчыннікі князя Гедыміна, ягоныя нашчадкі прыязджалі ў землі на Усходзе за багацьцем ды ўшанаваннямі, якія цяжка было атрымаць у Вялікім княстве Літоўскім. Там разгаралася жорсткая барацьба за ўплыў ды зямельныя надзелы. Таму нямала нашчадкаў заснавальніка Літоўскага княства лічылі за лепшае дапамагаць Маскве ў яе бітвах супраць Цьверы ды Залатое Арды.

 

Гедзімінавічамі былі князі Трубяцкія. Гэтыя нашчадкі літоўскіх князёў перайшлі на службу да маскалёў у самым пачатку XV стагодзьдзя. Пры цары Аляксею Міхайлавічу ў Маскве служылі ўжо прадстаўнікі дзевятага пакаленьня гэтага княскага роду. Яны атрымлівалі пасады ваяводаў, вялікіх паслоў у вядучых дзяржавах Эўропы. Сярод маскалёўскага баярства Трубяцкія лічыліся асабліва шанаваным родам.

 

Прыкладам высакароднага служэньня маскоўскім царам можа лічыцца біяграфію князя Івана Юр'евіча Трубяцкога, які памёр ў 1750 роке. У “Гісторыі родаў рускага дваранства” Івана Юр'евіча пра яго пішуць як пра апошняга сапраўднага маскалёскага баярына. У яго былі дзьве дачкі. Зяцямі Трубяцкога прыпадалі малдаўскі гаспадар Дзмітры Кантэмір, прынц Людвіг-Вільгельм Гесэн-Гомбургскі.

 

Па старажытнасьці роду Гедзімінавічы былі другою пасьля Рурыкавічаў арыстакратычнаю галіною, што дала Маскоўскае дзяржаве, а потым і Расейскае імперыі нямала вопытных ваенных дзеячаў ды грамадзянскіх адміністратараў. Маскалёўскае баярства ганарылася сваім паходжаньнем ад Гедыміна. Яго імя часта фігуравала ў спрэчках, што разгараліся сярод арыстакратаў па самых розных пытаньнях — ад месца на балі да кіраваньня войскамі ў войнах.

 

Найбагацейшым ды самым шматлікім княжацкім родам з Гедымінавічаў былі Галіцыны. Іх прадстаўнікі ўваходзілі ў атачэньне цара Пятра Першага. З Галіцыных выйшлі да XVII стагодзьдзі больш за два дзясяткі баяраў, тры акольнічых. Цікава, што прадстаўнікоў князёў Галіцыных пры царах Міхаіле ды Аляксею Раманавых ўзводзілі ў баярскі чын адразу са стольнікаў, абмінуўшы чын акольнічага. Выхадзец з баярства, князь Аляксей Аляксеевіч Галіцын быў першым казанскім ваяводам (1632—1694 рр.).

 

Нашчадак князя Гедыміна ваявода Васіль Фёдаравіч (чамусьці празваны “Хавака”) — стаў родапачынальнікам маскалёўскага княскага роду Хаванскіх. Стольнік Іван Хаванскі праславіўся як дасьведчаны палкаводзец ў войнах часоў Смуты, калі было патрэбна адстойваць Маскоўскую дзяржаву ад войскаў Вялікага княства Літоўскага ды Польшчы ў 1612—13 рр. У 1682 роке айцец ды сын Хаванскія былі пакараныя праз паклёп, абвінавачаныя ў спробе звяржэньня маскоўскіх уладароў з пасаду. Царэўна Соф'я неабдумана дала згоду на абезгалоўліваньне Івана Андрэевіча Хаванскага ды ягонага сына Андрэя (кіраўніка Суднага загаду).

 

Стараабрадзец Іван Хаванскі быў заслужаным ваяром. Ён змагаўся са швэдамі, а ў 1657 роке разьбіў іх пры месце Гдове. Праз 2 рока яго ўганаравалі баярскім чынам. У 1660 роке ваяваў з Літвою: абложваў Ляхавічы, спаліў Бярэсьце, пацярпеў паразу ад гетмана С. Чарнецкага пад Палонкаю. Восеньню 1661 року пры паселішчы Кушлікі недалёка ад Полацку яго разьбіла польска-літоўскае войска пад началам маршалка Жеромскага (зь 20 000 маскалёўскіх ваяроў ўратавалася ці ледзь тысяча).

 

Жадаючы вярнуць старыя парадкі ды пастаяць за старую веру, Іван Хаванскі таемна заклікаў да бунту супраць юных цароў Пятра ды Івана, супраць царыцы Соф'і маскоўскіх стральцоў. 15-17 (25-27) траўня 1682 року стральцы паўсталі, забілі ваяводу князя М.Ю. Даўгарукава. Але баярства не збіралася саступаць Хаванскаму.

 

Соф'я прызначыла Івана Хаванскага кіраўніком Стралецкага загаду. Але імкненьне да ўлады згубіла князя. Соф'я неўзабаве пасьля нагавору набліжаных Міласлаўскіх перастала давяраць Івану Хаванскаму. Па Маскве папаўзлі чуткі пра тое, што стральцы ды іхні камандзір хочуць забіць царскую сям'ю. Соф'я ў страху зьбегла зь Пятром ды Іванам са сталіцы ў вёску Каломенскае. А Баярская дума прысудзіла Хаванскіх да пакараньня сьмерцью за здраду, хоць іхняя віна толкам і не была даказаная. У рэшце рэшт Хаванскіх адправілі на плаху. Так сумна скончылі служэньне Маскоўскае дзяржаве яшчэ адны нашчадкі ліцьвінскага роду Гедымінавічаў.

 

Вестка пра падступнае пакараньне баяраў Хаванскіх дайшла да гарнізона маскоўскіх стральцоў. Яны зноў паднялі паўстаньне ў Маскве ды нават захапілі Крэмль. Але ў іх не знайшлося такога кіраўніцтва, каб супрацьстаяць дваранскае конніцы, сцягнутае да Каломенскага набліжанымі Соф'і. Стральцы неўзабаве прыціхлі ды цалкам падпарадкаваліся рэгентшы.

 

Улад Яршоў (пераклад "J.K.")

 

“Літвін”, 14 студзеня 2019 р.

 



Создан 15 янв 2019



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter