Чаму Стэфан Баторы хацеў перанесьці сталіцу Рэчы Паспалітае ў Гародню?

Ведай сваю гісторыю!



Стэфан Баторы, трансільванскі князь, выхадзец з Вугоршчыны, быў бясконца адданы новае радзіме — Польска-літвінскае дзяржаве. За часы кіраваньня Баторы зрабіў нямала для яе росквіту. Імкненьне палякаў дамінаваць у саюзе дзвюх дзяржаваў, названым Рэччу Паспалітаю, ён прыняў з незадаволенасьцю. Знаходжаньне сталіцы каралеўства Вільні ён лічыў недарэчным і марыў перанесьці яе бліжэй да Вялікага Княства Літоўскага, у места Гародню. Менавіта яго Стэфан і выбраў княжаю рэзідэнцыяю.

Плюс у часы яго праўленьня Рэч Паспалітая вяла зацяжную Лівонскую вайну з Масковіяй. Іван Жахлівы ў тыя часы змог захапіць паўночныя землі Вялікага княства Літоўскага, Полацак з яго замкам. Таму было цалкам натуральным перанясеньне стаўкі польска-літвінскага караля бліжэй да лініі фронту барацьбы з маскалямі.

У далейшым Стэфан палюбіў гэтае места ды вырашыў менавіта тут дажыць свой век. Апошнія два рока Баторы практычна не пакідаў сваю рэзідэнцыю. Тут жа ён прымаў замежныя амбасады, у тым ліку маскалёўскае ды ангельскае, праводзіў савет сэнатараў. На жаль, ажыцьцявіць свае пляны ды зрабіць Гародню сталіцаю каралеўства ён не пасьпеў.
Старадаўні замак Вітаўта на гарадзенскае Замкавае гары пры Стэфане быў перабудаваны. У выніку ў месьце з'явіўся незвычайнае прыгажосьці палац, якому ў тыя часы, мабыць, не было роўных ня толькі ў Рэчы Паспалітае, але й ва ўсёй Эўропе. 
У сьнежні 1576 року Баторы прадастаўляе любімаму месту нямала ільготаў, у тым ліку права на склады солі, якая з'яўлялася ў тыя часы дарагім таварам, практычна валютаю. Магчымасьць не плаціць за яго падаткі было для месьцічаў немалаю перавагаю ды істотна падымала іх даходы. Кароль таксама цалкам вызваліў прадпрыемствы, што займаліся варэньнем соладу ды піва, ад падаткаў, уведзеных папярэднім кіраўніком Жыгімонтам II Аўгустам у часы вайны з Масковіяй. 

У 1580 роках Стэфан дазволіў мясцовым мяшчанам пабудаваць на рацэ Нёмане млын, а ў месьце карчму, не патрабуючы з іх акцызу. Увесь прыбытак, атрыманы з гэтых промыслаў, ішоў на патрэбы Гародні.

Усё сваё жыцьцё кароль імкнуўся захаваць межы Вялікага княства Літоўскага ды ягонаю самастойнасць. Грамата, выдадзеная ім у ліпені 1579 року, абвяшчала, што Польшча ды Літва, якія ўваходзяць у склад Рэчы Паспалітае, з'яўляюцца раўнапраўнымі. У бытнасць Баторыя на важныя пасады палякі не прызначаліся. Соймы жа праходзілі па чарзе то ў Польшчы, то ў Літве.

У дачыненьні да рэлігійных канфэсіяў кароль быў цалкам талерантны. Яго бліжэйшы паплечнік Бекеш быў пратэстантам-арыяністам, што абсалютна не шкодзіла іхняму сяброўству. Будучы сапраўдным каталіком, кароль памяркоўна ставіўся да прадстаўніком іншае веры ды намагаўся захаваць згоду паміж каталікамі, праваслаўнымі ды габрэямі.

Да прыкладу, у 1581 роке каралём быў выдадзены прывілей, па якім праваслаўная Прачысьценская саборная царква мусіла шторок атрымліваць ад дзяржавы матэрыяльную дапамогу. Лякарня ж пры царкве ўтрымлівалася толькі коштам казны ды асабістых сродкаў караля.

Сур'ёзныя саступкі былі прадастаўленыя шляхце. Так, каралеўскі суд у часы яго кіраваньня ў якасьці вышэйшае судовае інстанцыі замяняўся выбарнымі шляхецкімі трыбуналамі. 

Езуіты, запрошаныя Стэфанам Баторыем, нямала пастараліся для ўпрыгожваньня выдатнымі храмамі каралеўскага места Гародні.

Паколькі кароль Рэчы Паспалітае ня ведаў мясцовых моў, ён скарыстаўся дапамогаю высокаадукаваных езуітаў. Прадстаўнікі Ордэну далі яму таксама граматных выканаўцаў дзеля ажыцьцяўленьня шматлікіх рэформаў у дзяржаве.

Калегіюмы, дзе на працягу пяці рокаў адбывалася навучаньне, былі адкрытыя спачатку ў Калажваре, на радзіме Стэфана, а затым у Любліне, Полацку, Рызе ды ў некалькіх іншых местах каралеўства. Нажаль, у Берасьці ды самое Гародні Баторы адчыніць падобныя навучальныя ўстановы не паспеў. 
Перад сваёю сьмерцю кароль склаў падрабязны тастамэнт, у якім адпісваў значныя сумы ня толькі любімае радзіме Трансільваніі ды шпіталю ў Варшаве, але і свайму любімаму месту Гародне.


Яцэк Малахоўскі

“Ліцьвін”, 22 студсеня 2019 р.

 



Создан 23 янв 2019



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter