Масковія гвалтоўна пашырае інфармацыйную атаку ў беларускай медыяпрасторы

Антыбеларуская прапаганда ўзмацнілася ў разы



***

 

Сітуацыя з антыбеларускай дэзінфармацый і прапагандай у анлайн-СМІ за апошнія два рока змянілася кардынальна ў горшы бок. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні дырэктара па даследаваннях аналітычнага цэнтру EAST, сябра сеткавай групы экспертнай структуры iSANS Андрэя Елісеева.

Паводле яго, у разы ўзрасла колькасць інтэрнэт-рэсурсаў, што рэгулярна публікуюць матэрыялы пра Беларусь, у якіх змяшчаюць дэзінфармацыю, прапаганду і мову варожасці. Сёння налічваецца каля 40 даволі актыўных сайтаў. Да ліку найбольш агрэсіўных рэсурсаў аднесеныя Ross-bel.ru, Teleskop, Sozh, Vitbich, Berestje-News, GrodnoDaily, Mogilew.by, Podneprovie-Info, Imhoclub.by, Dranik, Politring.

Пры гэтым, гаворыцца ў даследаванні, за апошнія два рока з’явіўся цэлы шэраг новых актыўных сайтаў з дэзінфармацыяй і мовай варожасці, якія цалкам прысвечаныя Беларусі. На сёння іх налічваецца каля 15, тады як раней асноўнымі крыніцамі дэзінфармацыі па Беларусі былі расейскія сайты з шырокай інфармацыйнай позвай, а не толькі пра Беларусь.

Андрэй Елісееў адзначае, што пачала актыўную дзейнасць паўнавартасная сетка рэгіянальных сайтаў з рэгулярнымі публікацыямі, у якіх ужываюць мову варожасці да розных сацыяльных, палітычных, рэлігійных, прафесійных груп Беларусі.

“Публікацыі выкарыстоўваюць агрэсіўную шавіністычную рыторыку, часам адкрыта ставяць пад сумнеў існаванне самастойнага беларускага этнасу і мовы, дыскрэдытуюць і скажаюць гісторыю Беларусі”, — гаворыцца ў даследаванні.

За большай часткай рэгіянальнай сеткі дэзінфармацыі стаіць маскалёўская арганізацыя CIS-EMO, якая раней служыла парасонавай арганізацыяй “міжнародных назіральнікаў” на рэферэндуме 2014 року ў Крыме. Доўгі час яе ўзначальваў адзін з лідараў маскалёўскай неанацысцкай арганізацыі “Рускае нацыянальнае адзінства”. Зараз CIS-EMO узначальвае Станіслаў Бышок, які разам з уладальнікам дамену Sozh.info Сяргеем Лушчом, рэдактарам Teleskop-by.org Львом Крыштаповічам і маскалёўскім палітыкам Сяргеем Бабурыным узначальвае Грамадзянскую ініцыятыву “Саюз”, заснаваную ў Беларусі ў 2018 роке.

Усе яны, а таксама кіраўнік Ross-bel.ru Андрэй Герашчанка падтрымліваюць прынамсі ўскосную сувязь з амбасадай Маскоаіі ў Беларусі праз Каардынацыйную раду кіраўнікоў беларускіх грамадскіх аб'яднанняў маскалёўскіх суайчыннікаў. Шэраг чальцоў арганізацыі таксама часта публікуюць на дэзінфармацыю пра Беларусь, адзначае Андрэй Елісееў.

Агулам, паводле яго, з часу “справы Рэгнум”, звязанай з крымінальным пераследам трох аўтараў антыбеларускіх публікацый, гэта з'ява не толькі не зменшылася ў маштабах, але значна развілася як колькасна, гэтак і якасна.


***


Да гэткай высновы прыйшоў даследчы цэнтр EAST. Паводле расследавання, у нашае краіне паўстала цэлая сетка адмысловых прарасейскіх сайтаў. Якую мэту яны пераследуюць? Высвятляў Аляксандр Папко.

Беларускімі “бандэраўцамі” і “захопам Беларусі Захадам” палохаюць аўдыторыю больш за 40 сайтаў. У разы больш, чым два рока таму, сцвярджае даследчы цэнтр EAST. Паўтара дзясятка з гэтых сайтаў стварылі для Беларусі, а 8 — адмыслова для прапаганды ў беларускіх рэгіёнах.

— Гэта важны механізм уплыву. Гэта стварэнне альтэрнатыўнага парадку дня і ўплыў на грамадскую думку, — тлумачыць Андрэй Елисееў, даследчы цэнтр EAST.

Sozh.info, Dranik.org, Vitbich.org — у кожным рэгіёне ў апошнія гады з’явілася па сайце з пракрамлёўскай рыторыкай. Большасць матэрыялаў на іх — нейтральныя рэгіянальныя навіны, запазычаныя з іншых рэсурсаў. Уласныя ж публікацыі — ужо з мовай варожасці:

“Основная цель наших геополитических противников — это подготовить из православных малороссов и белорусов, создав им искусственные языки и квазирелигию, пушечное мясо для продвижения Запада”. (BERESTJE-NEWS.ORG)

“На Западе пришли к пониманию, что, используя только одних оппозиционеров, государственный переворот в Беларуси не устроишь. Поэтому создаётся новая сила, состоящая сплошь из одних чиновников и депутатов”. (VITBICH.ORG)

“Все змагары только спят и видят, как нашу страну захватят американцы, даже как-то листовки распространяли с призывами начать бомбардировки нашей страны”. (SOZH.INFO)

Сайты якасна зробленыя, але большасць з іх наведвае ўсяго некалькі соцень людзей на дзень. Медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі тлумачыць:

— У любым выпадку, часцей за ўсё тэксты пішуцца для сайтаў, а распаўсюджваюцца праз сацыяльныя сеткі. Вось яны часта больш уплывовыя.

Хто ж стварыў сетку пракрамлёўскіх старонак? Грамадзянін Масковіі Аляксей Сямёнаў, паводле дакладу EAST Сenter, у адзін дзень набыў адразу чатыры рэсурсы. Такія ж імя і прозвішча мае працаўнік маскалёўскай арганізацыі CIS-EMO, якая прывозіла “міжнародных назіральнікаў” на гэтак званы рэферэндум у Крыме, выбары ў непрызнаных Абхазіі, Паўднёвай Асеціі ды Прыднястроўі.

— Ніткі ад арганізацыяў і людзей, якія кантралююць гэтыя сайты (ці хаця б пэўнай іхнай часткі), сапраўды могуць весці ў найвышэйшыя эшалоны маскалёўскай улады, — кажа Андрэй Елісееў.

Сувязь можна працягваць далей. Дырэктар CIS-EMO Станіслаў Бышок звязаны з уладальнікам дамену Sozh.info Сяргеем Лушчом ды галоўным рэдактарам сайту Teleskop-by.org Львом Крыштаповічам. Яны — заснавальнікі створанай летась грамадзянскай ініцыятывы “Саюз”.

Ці адрэагуе на пракрамлёўскія сайты Менск? Паўлюк Быкоўскі дзеліцца меркаваннем:

— Калі там ёсць наўпроставыя выпады супраць Аляксандра Лу-какі, як раней было ў некаторых публікацыях “Рэгнуму”, якія скончыліся судом над трыма публіцыстамі, то там рэакцыя была. Калі тут ідуць развагі пра “адзіны рускі народ”, якія складаецца з “велікарусаў”, “маларусаў” і беларусаў, то на гэта могуць глядзець як на акадэмічную дыскусію.

На стварэнне сайтаў для беларускіх рэгіёнаў Масква выдаткоўвае значныя сродкі, таму пашырэнне іх аўдыторыі, як лічыць цэнтр EAST, — гэта толькі пытанне часу.


“Белсат”, 18 красавіка 2019 р.



Создан 20 апр 2019



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter