Самуэль Аскерка / Samueĺ Askierka

Як беларускі шляхціц арганізаваў партызанскі рух супраць маскоўскага цара



Шляхецкі літвінскі род Аскеркаў (герб "Мурдэлія") паходзіў ад полацкіх мяшчанаў. Потым ягоныя прадстаўнікі перасяліліся ў вёску Чалюшчавічы (існуе і да сёньня) недалёка ад Мазыра, дзе ў 1599 роке і нарадзіўся Самуэль Аскерка.

Пачатковую адукацыю хлопчык атрымаў дома. Ва ўзросьце блізу 17 рокаў быў выпраўлены вучыцца на філасофскі факультэт у езуіцкую акадэмію ў Кракаве, якую пазьней пераймянуюць у Ягелонскі ўнівэрсытэт.

У 1620 роке Асманская імпэрыя пайшла вайною на Рэч Паспалітую. Абавязак кожнага шляхціца — абараняць Радзіму, таму, не скончыўшы вучобу, Самуэль запісаўся ў войска вялікага гетмана літоўскага Яна Карла Хадкевіча. І ў верасьні — кастрычніку 1621 року Аскерка ўдзельнічаў у бітве пад Хоцінам.

Пасьля Хоціна Самуэль Аскерка ўжо камандаваў харугвай крылатых гусараў, ваяваў супраць швэдаў у вайне, якая доўжылася з перамір'ем з 1600 да 1629 року. А пасьля наступленьня часовага зацішша, у 1638 роке, ён ажаніўся з дачкой (імя ягонай жонкі не захавалася) Рамана і Алены Філіповічаў, атрымаўшы ў пасаг вёскі Філіповічы і Капаткевічы ў Мазырскім павеце.

Калі ў 1649 роке ўспыхнула паўстаньне Багдана Хмяльніцкага, Самуэлю Аскерку было ўжо пяцьдзесят рокаў, у тыя часы вельмі салідны ўзрост, але, нягледзячы на гэты факт, ён на чале мазырскай харугвы ў складзе войскаў Януша Радзівіла адправіўся ваяваць супраць казакоў.

Пасьля гэтае вайны Самуэль Аскерка вярнуўся дадому палкоўнікам Пяцігорскай харугвы войска ВКЛ. Праз нядоўгі час, у 1653 роке, ён быў абраны таксама мазырскім земскім судзьдзёю.

Але зусім хутка Самуэль вымушаны быў зноў выправіцца на вайну, цяпер ужо з суседзямі з усходу. У 1654 роке пачалася трынаццацірочная вайна паміж Маскоўскім царствам і Рэччу Паспалітаю.

На самым першым этапе, калі месты здаваліся маскоўскім войскам адзін на за адным, ён здолеў у кастрычніку 1654 року арганізаваць контрнаступ. Перабраўшыся цераз Бярэзіну, Аскерка разьбіў некалькі казацкіх аддзелаў пад Клічавам, потым магутны аддзел пад Барысавам і ў выніку выгнаў казакоў з Бялынічаў. Аднак, не атрымаўшы своечасовай падтрымкі ад войскаў ВКЛ, што стаялі пад Менскам, вымушаны быў зноў адысьці за Бярэзіну.

Да канца сьнежня 1654 року Самуэль Аскерка дзейнічаў у авангардзе войскаў ВКЛ на ўсходзе. Ягоны полк першым падышоў да Старога Быхава, горада, які ўжо пяць месяцаў знаходзіўся пад аблогай казакоў Івана Залатарэнкі.

Са сваім конным аддзелам Самуэль нейкі час ахоўваў караля Рэчы Паспалітае Яна Казіміра, за што потым атрымаў у дар ад яго маёнткі, канфіскаваныя ў здраднікаў.

У 1656 роке Аскерка адважна выступіў супраць Кейданскае ўніі са швэдамі. Сваю першую бітву пад Тыкоцінам з войскам Багуслава Радзівіла (прыхільнікам уніі) ён прайграў. Але пасьля ўсё ж выбіў войскі Радзівілаў з Мірскага ды Нясьвіжскага замкаў.

Акрамя службы ў рэгулярных войсках Самуэль Аскерка займаўся таксама арганізацыяй партызанскага руху на ўсходзе ВКЛ. Ён выступаў за аб?яднаньне рэгулярных войскаў з мяшчанамі ды сялянамі. Сам жа Самуэль не раз зьвяртаўся да мэтадаў партызанскае вайны, хутка ды незаўважна зьяўляючыся ў нечаканых для ворага месцах.

У 1659 роке разам з аддзеламі Мурашкі ды Кміціца ён спрабаваў прарваць аблогу Мсьціслава, якую ажыцьцяўляў аддзел маскалёўскага ваяводы князя Івана Лабанава-Растоўскага. Ахоўваў ваколіцы Слуцку ды ваяваў там з нерэгулярнымі казацкімі войскамі ды нязначнымі маскалёўскімі аддзеламі.

У 1660 роке, узмацніўшы свой аддзел жаўнерамі са слуцкага гарнізону, Аскерка правёў адзін з сваіх самых хуткіх рэйдаў супраць казакоў у раёне Глуску. Ён разьбіў іх пад Зубарэвічамі, а пасьля вызваліў Тураў. У сакавіку гэтага ж року разам з Мурашкам ён партызаніў у раёне Нясьвіжа, перакрываючы камунікацыі, зьнішчаючы дробныя аддзелы ды ўвесь час турбуючы ворага раптоўнымі наскокамі.

Улетку 1660 року Самуэль Аскерка ваяваў з казакамі ў Пінскім павеце, а потым блякаваў у Старым Быхаве маскалёўскі гарнізон. Увосень ён абараняў паўднёвае крыло каралеўскіх войскаў Стэфана Чарнецкага ад нападаў казакоў. Дайшоў да Сожа ды вызваліў Чачэрск. Аднак быў разьбіты казакамі Васіля Залатарэнкі, які ішоў на дапамогу войскам маскалёўскага ваяводы Хаванскага.

У кастрычніку 1660 року Самуэль удзельнічаў у бітве на рацэ Бася супраць маскалёўўскіх войскаў. Падчас бою ён адвярнуў на сябе асноўныя сілы праціўніка ды быў цалкам разьбіты. Аднак гэты манэўр дазволіў аддзелам Чарнецкага пераправіцца непрыкметна праз Друць і нечаканым ударам зьнішчыць праціўніка.

У канцы восені таго ж 1660 року Самуэль Аскерка выбіў з Чавусаў аддзел казацкага палкоўніка Івана Нячая. Гэта была ягоная апошняя бітва, ва ўзросьце 61 року ён укленчыў у касьцёле ды скіраваўся дадому на заслужаны адпачынак.

Ваенная дзейнасьць была скончаная, і ў мірным жыцьці Аскерка прадоўжыў займацца дзяржаўнаю дзейнасьцю, паколькі ў 1666 роке шляхта абрала яго паслом Сейма ды дэпутатам трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага ад Мазырскага павету.

У 1671 роке Самуэль Аскерка заснаваў каталіцкі кляштар бернардынаў у Слуцку ў памяць пра сваіх таварышаў, якія загінулі гусарамі. Да нашых дзён касьцёл не захаваўся. У 1832 роке царскія ўлады ператварылі кляштар у казарму, а ў пачатку 1950-х рокаў ён быў зьнесены.

Самуэль Аскерка памёр у 1679 роке, месца сьмерці ды пахаваньня не вядомыя. Пасьля сябе пакінуў сына Міхаіла, а ягоны ўнук Антоній стаў вядомым дзяржаўным дзеячам ВКЛ.


©vklby.com (пераклад: "Ju.K.")

 

 

***

 

Šliachiecki litvinski rod Askierkaŭ (hierb "Murdelija") pachodziŭ ad polackich miaščanaŭ. Potym jahonyja pradstaŭniki pierasialilisia ŭ viosku Čaliuščavičy (isnuje i da siońnia) niedalioka ad Mazyra, dzie ŭ 1599 rokie i naradziŭsia Samueĺ Askierka.

Pačatkovuju adukacyju chlopčyk atrymaŭ doma. Va ŭzroście blizu 17 rokaŭ byŭ vypraŭlieny vučycca na filasofski fakuĺtet u jezuickuju akademiju ŭ Krakavie, jakuju paźniej pierajmianujuć u Jahielonski ŭniversytet.

U 1620 rokie Asmanskaja imperyja pajšla vajnoju na Reč Paspalituju. Abaviazak kožnaha šliachcica — abaraniać Radzimu, tamu, nie skončyŭšy vučobu, Samueĺ zapisaŭsia ŭ vojska vialikaha hietmana litoŭskaha Jana Karla Chadkieviča. I ŭ vieraśni — kastryčniku 1621 roku Askierka ŭdzieĺničaŭ u bitvie pad Chocinam.

Paślia Chocina Samueĺ Askierka ŭžo kamandavaŭ charuhvaj krylatych husaraŭ, vajavaŭ suprać švedaŭ u vajnie, jakaja doŭžylasia z pieramirjem z 1600 da 1629 roku. A paślia nastuplieńnia časovaha zacišša, u 1638 rokie, jon ažaniŭsia z dačkoj (imia jahonaj žonki nie zachavalasia) Ramana i Alieny Filipovičaŭ, atrymaŭšy ŭ pasah vioski Filipovičy i Kapatkievičy ŭ Mazyrskim paviecie.

Kali ŭ 1649 rokie ŭspychnula paŭstańnie Bahdana Chmiaĺnickaha, Samueliu Askierku bylo ŭžo piaćdziesiat rokaŭ, u tyja časy vieĺmi salidny ŭzrost, alie, niahliedziačy na hety fakt, jon na čalie mazyrskaj charuhvy ŭ skladzie vojskaŭ Januša Radzivila adpraviŭsia vajavać suprać kazakoŭ.

Paślia hetaje vajny Samueĺ Askierka viarnuŭsia dadomu palkoŭnikam Piacihorskaj charuhvy vojska VKL. Praz niadoŭhi čas, u 1653 rokie, jon byŭ abrany taksama mazyrskim ziemskim sudździoju.

Alie zusim chutka Samueĺ vymušany byŭ znoŭ vypravicca na vajnu, ciapier užo z susiedziami z uschodu. U 1654 rokie pačalasia trynaccaciročnaja vajna pamiž Maskoŭskim carstvam i Rečču Paspalitaju.

Na samym pieršym etapie, kali miesty zdavalisia maskoŭskim vojskam adzin na za adnym, jon zdolieŭ u kastryčniku 1654 roku arhanizavać kontrnastup. Pierabraŭšysia cieraz Biarezinu, Askierka raźbiŭ niekaĺki kazackich addzielaŭ pad Kličavam, potym mahutny addziel pad Barysavam i ŭ vyniku vyhnaŭ kazakoŭ z Bialyničaŭ. Adnak, nie atrymaŭšy svoječasovaj padtrymki ad vojskaŭ VKL, što stajali pad Mienskam, vymušany byŭ znoŭ adyści za Biarezinu.

Da kanca śniežnia 1654 roku Samueĺ Askierka dziejničaŭ u avanhardzie vojskaŭ VKL na ŭschodzie. Jahony polk pieršym padyšoŭ da Staroha Bychava, horada, jaki ŭžo piać miesiacaŭ znachodziŭsia pad ablohaj kazakoŭ Ivana Zalatarenki.

Sa svaim konnym addzielam Samueĺ niejki čas achoŭvaŭ karalia Rečy Paspalitaje Jana Kazimira, za što potym atrymaŭ u dar ad jaho majontki, kanfiskavanyja ŭ zdradnikaŭ.

U 1656 rokie Askierka advažna vystupiŭ suprać Kiejdanskaje ŭnii sa švedami. Svaju pieršuju bitvu pad Tykocinam z vojskam Bahuslava Radzivila (prychiĺnikam unii) jon prajhraŭ. Alie paślia ŭsio ž vybiŭ vojski Radzivilaŭ z Mirskaha dy Niaśvižskaha zamkaŭ.

Akramia služby ŭ rehuliarnych vojskach Samueĺ Askierka zajmaŭsia taksama arhanizacyjaj partyzanskaha ruchu na ŭschodzie VKL. Jon vystupaŭ za ab?jadnańnie rehuliarnych vojskaŭ z miaščanami dy sialianami. Sam ža Samueĺ nie raz źviartaŭsia da metadaŭ partyzanskaje vajny, chutka dy niezaŭvažna źjaŭliajučysia ŭ niečakanych dlia voraha miescach.

U 1659 rokie razam z addzielami Muraški dy Kmicica jon sprabavaŭ prarvać ablohu Mścislava, jakuju ažyćciaŭliaŭ addziel maskalioŭskaha vajavody kniazia Ivana Labanava-Rastoŭskaha. Achoŭvaŭ vakolicy Slucku dy vajavaŭ tam z nierehuliarnymi kazackimi vojskami dy niaznačnymi maskalioŭskimi addzielami.

U 1660 rokie, uzmacniŭšy svoj addziel žaŭnierami sa sluckaha harnizonu, Askierka pravioŭ adzin z svaich samych chutkich rejdaŭ suprać kazakoŭ u rajonie Hlusku. Jon raźbiŭ ich pad Zubarevičami, a paślia vyzvaliŭ Turaŭ. U sakaviku hetaha ž roku razam z Muraškam jon partyzaniŭ u rajonie Niaśviža, pierakryvajučy kamunikacyi, źniščajučy drobnyja addziely dy ŭvieś čas turbujučy voraha raptoŭnymi naskokami.

Ulietku 1660 roku Samueĺ Askierka vajavaŭ z kazakami ŭ Pinskim paviecie, a potym bliakavaŭ u Starym Bychavie maskalioŭski harnizon. Uvosień jon abaraniaŭ paŭdniovaje krylo karalieŭskich vojskaŭ Stefana Čarnieckaha ad napadaŭ kazakoŭ. Dajšoŭ da Soža dy vyzvaliŭ Čačersk. Adnak byŭ raźbity kazakami Vasilia Zalatarenki, jaki išoŭ na dapamohu vojskam maskalioŭskaha vajavody Chavanskaha.

U kastryčniku 1660 roku Samueĺ udzieĺničaŭ u bitvie na race Basia suprać maskalioŭŭskich vojskaŭ. Padčas boju jon adviarnuŭ na siabie asnoŭnyja sily praciŭnika dy byŭ calkam raźbity. Adnak hety maneŭr dazvoliŭ addzielam Čarnieckaha pierapravicca nieprykmietna praz Druć i niečakanym udaram źniščyć praciŭnika.

U kancy vosieni taho ž 1660 roku Samueĺ Askierka vybiŭ z Čavusaŭ addziel kazackaha palkoŭnika Ivana Niačaja. Heta byla jahonaja apošniaja bitva, va ŭzroście 61 roku jon uklienčyŭ u kaściolie dy skiravaŭsia dadomu na zaslužany adpačynak.

Vajennaja dziejnaść byla skončanaja, i ŭ mirnym žyćci Askierka pradoŭžyŭ zajmacca dziaržaŭnaju dziejnaściu, pakoĺki ŭ 1666 rokie šliachta abrala jaho paslom Siejma dy deputatam trybunalu Vialikaha Kniastva Litoŭskaha ad Mazyrskaha pavietu.

U 1671 rokie Samueĺ Askierka zasnavaŭ katalicki kliaštar biernardynaŭ u Slucku ŭ pamiać pra svaich tavaryšaŭ, jakija zahinuli husarami. Da našych dzion kaściol nie zachavaŭsia. U 1832 rokie carskija ŭlady pieratvaryli kliaštar u kazarmu, a ŭ pačatku 1950-ch rokaŭ jon byŭ źniesieny.

Samueĺ Askierka pamior u 1679 rokie, miesca śmierci dy pachavańnia nie viadomyja. Paślia siabie pakinuŭ syna Michaila, a jahony ŭnuk Antonij staŭ viadomym dziaržaŭnym dziejačam VKL.


©vklby.com (pieraklad: "Ju.K.")



Создан 01 сен 2019



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter