Маскарады для спатканьняў, летнія катаньні на санях і гародзік дзеля арыстакратыі. Як забаўляліся продкі ў ВКЛ

Maskarady dlia spatkańniaŭ, lietnija katańni na saniach i harodzik dzielia arystakratyi. Jak zabaŭlialisia prodki ŭ VKL



Здаецца, мы знайшлі час у гісторыі, які б цалкам задаволіў бацькоў цяперашняе моладзі. Пэрыяд ВКЛ — ні табе інтэрнэту з яго разбэшчвальным уплывам, ні гвалтоўных гульняў, што задурваюць галовы малым... Толькі езьдзі на конях па сьвежым паветры ды змагайся на рыцарскіх турнірах (ох ужо гэтыя перажыткі дамастрою). Калі вам здаецца, што ў нашых продкаў было шмат варыянтаў, чым сябе пазабаўляць, то гэта няпраўда. Таму ім і даводзілася ўключаць на максымум сваю арыгінальнасьць. Так узьнікалі паляваньні для эліты, рыцарскія турніры з удзельніцамі-дзяўчатамі ды зімовыя катаньні пасярод лета. А яшчэ — асобныя астравы, на якіх інтэлігенцыя пераўтваралася ў сялян і глядзела свой гарод. Як яшчэ забаўляліся нашы продкі.


Элітнае паляваньне


Гэта было надта маштабнаю падзеяю, якая адзначалася хіба не ўсім атачэньнем князя. Таму не дзіўна, што кароль Жыгімонт Аўгуст правёў больш за палову 1546 року, перасьледуючы дзікіх зьвяроў у паляўнічых угодзьдзях і бавячы час сярод сяброў-шляхціцаў. Можна летуценна разважаць, які гэта быў гераічны занятак, але мы выступім за шчырасьць і прыбяром усе падводныя камяні. Насамрэч жа ўсё было так: каб арыстакратам было зручна паляваць, зьвяроў трымалі ў абгароджаных зьвярынцах. Зразумела, у такіх умовах шанцы караля ці шляхціца вярнуцца дадому са здабычай павялічваліся ўдвая. А таму Жыгімонта Аўгуста лічылі сапраўды пасьпяховым паляўнічым. Праўда, і сярод уплывовых людзей ён такі быў не адзін. Так, Стэфан Баторый палову свайго часу бавіў у лясах каля сваёй рэзыдэнцыі ў Горадні.

Лясы заставаліся самымі тусовачнымі месцамі для ўплывовае эліты ажно да XVIII стагодзьдзя. Прынамсі, на такія "рэйвы" часта наведваліся манархі. А для індывідуальных імпрэз у Горадні існавала каралеўская віла з адмысловымі ўгодзьдзямі, дзе дазвалялася паляваць толькі каралю. Праўда, уплывовыя магнаты не адставалі ад свайго лідэра ды хутка бралі з яго прыклад: Радзівілы арганізавалі паляўнічыя ўгодзьдзі з рознымі відамі патэнцыйнае здабычы ва ўласных маёнтках. На адным былі буйныя жывёлы, на другім жа актыўна стралялі фазанаў. Так і забаўляліся.


Рыцарскія турніры і жанчына-ўдзельніца


А вось і яны, летуценныя моманты любога гістарычнага рамана. Рыцары ў ВКЛ былі не такімі зацятымі змагарамі на турнірах, таму і ладзілі свае спатканьні нашмат больш рэдка за заходнеэўрапейскіх калег. Аднак і ў іх атрымоўвалася час ад часу ўразіць дзяўчыну, якая прыйшлася да спадобы, шляхам прыгожых спаборніцтваў на турніры.

Хто быў самым вялікім аматарам такіх забаў? Усё той жа Жыгімонт Аўгуст. Калісьці манарх вырашыў ажывіць не вельмі актыўнае грамадзкае жыцьцё Вільні XVI стагодзьдзя ды арганізаваў музычную капэлу. Запрасіў туды блазнаў, акцёраў, зладзіў уласны заапарк з экзатычнымі жывёламі.

Хадзілі плёткі, што падчас аднаго з турніраў, які зладзіў Жыгімонт Аўгуст, на рынг пусьцілі дзяўчыну з "паніжанаю сацыяльнаю адказнасьцю". Тая ўзяла зброю, каня ды пайшла на мужчын. А далей... Што там было, ніхто не ведае: гісторыя не распавядае, ці атрымалася ў яе перамагчы або хаця б выжыць.


Маскарады-гулянкі для таемных спатканьняў


Жыгімонт Аўгуст на турнірах не спыніўся. У караля была вядомая каханка, звалі якую Барбара Радзівіл. Каб сустракацца з ёю ды быць неапазнаным, мужчына ладзіў маскарады. Пакуль усе займаліся разглядам сваіх сукенак і гарнітураў, ён займаўся Барбараю.

Зразумела, каб праводзіць такія грандыёзныя забавы, для іх патрабавалася вялікае места. З пачаткам правядзеньня соймаў Рэчы Паспалітае ім стала Горадня.

Уплывовыя замежнікі, што прыяжджалі сюды ў XVIII стагодзьдзі, фіксавалі гэтыя "пагулянкі" у сваіх дзёньніках. Адным з такіх мэмуарыстаў быў Вільгельм Шлемюлер, які знаходзіўся на сойме ў Горадні: яму ўдалося паназіраць за сьвяткаваньнем дня нараджэньня Аўгуста III. З раніцы таго абудзілі 150 стрэлаў гармат. Прускі вандровец вырашыў паглядзець, што гэта значыць. І даведаўся: на вуліцы было каля 100 карэт важных гасьцей — яны накіроўваліся да замку ў атачэньні вялікае колькасьці шляхты ды слуг. Двор абслугоўвалі не менш за 50 кухараў, шмат збраяносцаў ды некалькі блазнаў. Унутры ж разгарнулася сапраўднае сьвята: за сталом доўга пілі за здароўе караля пад стрэлы ўсё тых жа гармат і бой барабанаў. Вось вам і прыклад, у каго сучасная багема магла б павучыцца маштабнай арганізацыі мерапрыемстваў.


Шмат людзей зьбіраліся разам, а чым займаліся?


Трэці занятак неяк непрыкметна перакачаваў у наш час: бясконцыя візыты шляхты адна да адной былі нормаю ў XVIII стагодзьдзі. На гэтых сустрэчах усё адбывалася як мае быць: людзі пілі, тачылі, гулялі ў карты ды часам рабілі такія стаўкі, што яны пераходзілі ўсе межы. Хтосьці прайграў свой родавы маёнтак? Ну, гэта норма.

А яшчэ на такіх сустрэчах займаліся варажбою. Вядомы выпадак, калі ў канцы XVIII стагодзьдзя Горадню наведала шляхцянка Уршуля Тарноўская. Потым у яе дзёньніку з’явілася нататка пра тое, як яна варажыла прыдворным дамам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. І выклікала іх усеагульнае адабрэньне.

Сярод забаў былі і проста прыемныя размовы: тая ж шляхцянка Тарноўская, калі апісвала свой візыт у Горадню, прыгадвала, як разам з каралём ды прыдворнымі яны распавядалі адно аднаму страшныя гісторыі аб прывідах. Паблікаў у "ВК" са страшылкамі тады не было, то даводзілася абыходзіцца вуснаю размоваю.

Шляхта любіла гуляць у шахі (іх даўно прызналі на беларускіх землях) ды ў "косьці". А калі ўсё гэта надакучвала, вечары заканчвалі доўгім феерверкам (працягласьцю больш за паўгадзіны), антуражам з паходняў ды сьвечак. Каб убачыць такое відовішча, госьці пасьля зацятых танцаў выходзілі ў паркі каля рэзыдэнцыі.


Тэатар з першаю жанчынаю-драматургам


Яшчэ адной раскошаю дзеля арыстакратаў тых часоў быў тэатар. А таму вынаходлівыя шляхціцы намагаліся рабіць прадстаўленьні асаблівымі. У слонімскім тэатры Агінскага выкарыстоўвалі сапраўдныя караблі, а Сапегі ў Ружанах адвялі пад тэатар цэлы флігель свайго палацу.

Раскоша сапраўды была ў наяўнасьці: шыкоўныя залі са сцэнамі ў Нясьвіжы ды Слуцку, дзе Радзівілы ладзілі буйныя прадстаўленьні ды нават мелі ў сваіх шэрагах жанчыну-драматурга Уршулю Радзівіл. Гэта быў далёка не адзіны выпадак пасьпяховае тэатральнае дзейнасьці на нашых землях: гарадзенская балетная трупа Тызенгаўза ўвогуле стала глебаю для варшаўскае каралеўскае трупы.


Катаньне на санях летам ды гародзік для арыстакратыі


Што да забаў некаторых важных асоб, то гэта заканамерна выклікае шмат зьдзіўленьня ў сучасьнікаў. Вось Жыгімонт III Ваза вельмі любіў пускаць лятучых зьмеяў ды езьдзіць на лыжах. А яшчэ ён мог сабе дазволіць пераапрануцца для маскараду ў блазна ці жанчыну.

Не можа гісторыя змаўчаць і пра самага вялікага дзівака ў ВКЛ — Кáраля Станіслава Радзівіла, які меў мянушку "Пане Каханку". Яго небеспадстаўна лічаць прататыпам літаратурнага Мюнхгаўзена. І сапраўды: што тычыцца ўменьня забаўляцца, то на гэта Радзівіл быў здольны. Ён з’яўляўся не толькі найбагацейшым магнатам Рэчы Паспалітае, але і адным з самых багатых арыстакратаў усёй Эўропы. І дазваляў сабе дзівачыць па максымуме. Не будзем галаслоўнымі і прывядзём факты: ёсьць вядомы выпадак, калі Пане Каханку зладзіў сабе зіму пасярод лета. Засыпаў дарогу сольлю, паставіў сані — і паехаў.

Спэцыфічны густ Кáраля Станіслава Радзівіла давёў загарадную рэзыдэнцыю вялікага роду да поўнага хараства. У Альбе, што каля Нясьвіжа, зрабілі выспу, да якой камянямі выклалі каналы. На самое высьпе паставілі вялікія драўляныя будынкі. Гэтыя альтанкі прызначаліся для баляў ды падсьвятляліся каляровымі ліхтарамі. Вакол іх князь збудаваў блізу 180 драўляных дамкоў, што нагадвалі сялянскія хаткі. А ўнутры ўсё было абсталявана з максымальным камфортам: там былі нават лазенкі для родзічаў ды сьвіты князя. Што рабілі арыстакраты? Вялі простае сялянскае жыцьцё ды займаліся гародам. Так што калі вас прымушаюць працаваць на лецішчы, а вам не хочацца, расслабцеся — проста вы з інтэлігенцыі.

Караль Станіслаў Радзівіл пабудаваў яшчэ і цэлую флятылію невялікіх караблёў, якія мелі гарматкі і хадзілі па каналах. Ну, ведаеце, такая гульня ў марскі бой, але з сапраўднымі караблікамі ды зброяю. Не дзіва, што забавы нашых продкаў былі вядомыя па ўсёй Эўропе.

 

Тацьцяна Ашуркевіч
За дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу дзякуем гісторыку Яўгену Аснарэўскаму
"Onliner", 8 верасьня 2019 р.

 

 

***


Zdajecca, my znajšli čas u historyi, jaki b calkam zadavoliŭ baćkoŭ ciapierašniaje moladzi. Peryjad VKL — ni tabie internetu z jaho razbeščvaĺnym uplyvam, ni hvaltoŭnych huĺniaŭ, što zadurvajuć halovy malym... Toĺki jeździ na koniach pa śviežym pavietry dy zmahajsia na rycarskich turnirach (och užo hetyja pieražytki damastroju). Kali vam zdajecca, što ŭ našych prodkaŭ bylo šmat varyjantaŭ, čym siabie pazabaŭliać, to heta niapraŭda. Tamu im i davodzilasia ŭkliučać na maksymum svaju aryhinaĺnaść. Tak uźnikali paliavańni dlia elity, rycarskija turniry z udzieĺnicami-dziaŭčatami dy zimovyja katańni pasiarod lieta. A jašče — asobnyja astravy, na jakich intelihiencyja pieraŭtvaralasia ŭ sialian i hliadziela svoj harod. Jak jašče zabaŭlialisia našy prodki.


Elitnaje paliavańnie


Heta bylo nadta maštabnaju padziejaju, jakaja adznačalasia chiba nie ŭsim atačeńniem kniazia. Tamu nie dziŭna, što karoĺ Žyhimont Aŭhust pravioŭ boĺš za palovu 1546 roku, pieraśliedujučy dzikich źviaroŭ u paliaŭničych uhodździach i baviačy čas siarod siabroŭ-šliachcicaŭ. Možna lietucienna razvažać, jaki heta byŭ hieraičny zaniatak, alie my vystupim za ščyraść i prybiarom usie padvodnyja kamiani. Nasamreč ža ŭsio bylo tak: kab arystakratam bylo zručna paliavać, źviaroŭ trymali ŭ abharodžanych źviaryncach. Zrazumiela, u takich umovach šancy karalia ci šliachcica viarnucca dadomu sa zdabyčaj pavialičvalisia ŭdvaja. A tamu Žyhimonta Aŭhusta ličyli sapraŭdy paśpiachovym paliaŭničym. Praŭda, i siarod uplyvovych liudziej jon taki byŭ nie adzin. Tak, Stefan Batoryj palovu svajho času baviŭ u liasach kalia svajoj rezydencyi ŭ Horadni.

Liasy zastavalisia samymi tusovačnymi miescami dlia ŭplyvovaje elity ažno da XVIII stahodździa. Prynamsi, na takija "rejvy" časta naviedvalisia manarchi. A dlia indyviduaĺnych imprez u Horadni isnavala karalieŭskaja vila z admyslovymi ŭhodździami, dzie dazvalialasia paliavać toĺki karaliu. Praŭda, uplyvovyja mahnaty nie adstavali ad svajho lidera dy chutka brali z jaho pryklad: Radzivily arhanizavali paliaŭničyja ŭhodździ z roznymi vidami patencyjnaje zdabyčy va ŭlasnych majontkach. Na adnym byli bujnyja žyvioly, na druhim ža aktyŭna straliali fazanaŭ. Tak i zabaŭlialisia.


Rycarskija turniry i žančyna-ŭdzieĺnica


A voś i jany, lietuciennyja momanty liuboha histaryčnaha ramana. Rycary ŭ VKL byli nie takimi zaciatymi zmaharami na turnirach, tamu i ladzili svaje spatkańni našmat boĺš redka za zachodnieeŭrapiejskich kalieh. Adnak i ŭ ich atrymoŭvalasia čas ad času ŭrazić dziaŭčynu, jakaja pryjšlasia da spadoby, šliacham pryhožych spabornictvaŭ na turniry.

Chto byŭ samym vialikim amataram takich zabaŭ? Usio toj ža Žyhimont Aŭhust. Kaliści manarch vyrašyŭ ažyvić nie vieĺmi aktyŭnaje hramadzkaje žyćcio Viĺni XVI stahodździa dy arhanizavaŭ muzyčnuju kapelu. Zaprasiŭ tudy blaznaŭ, akcioraŭ, zladziŭ ulasny zaapark z ekzatyčnymi žyviolami.

Chadzili pliotki, što padčas adnaho z turniraŭ, jaki zladziŭ Žyhimont Aŭhust, na rynh puścili dziaŭčynu z "panižanaju sacyjaĺnaju adkaznaściu". Taja ŭziala zbroju, kania dy pajšla na mužčyn. A daliej... Što tam bylo, nichto nie viedaje: historyja nie raspaviadaje, ci atrymalasia ŭ jaje pieramahčy abo chacia b vyžyć.


Maskarady-hulianki dlia tajemnych spatkańniaŭ


Žyhimont Aŭhust na turnirach nie spyniŭsia. U karalia byla viadomaja kachanka, zvali jakuju Barbara Radzivil. Kab sustrakacca z joju dy być nieapaznanym, mužčyna ladziŭ maskarady. Pakuĺ usie zajmalisia razhliadam svaich sukienak i harnituraŭ, jon zajmaŭsia Barbaraju.

Zrazumiela, kab pravodzić takija hrandyjoznyja zabavy, dlia ich patrabavalasia vialikaje miesta. Z pačatkam praviadzieńnia sojmaŭ Rečy Paspalitaje im stala Horadnia.

Uplyvovyja zamiežniki, što pryjaždžali siudy ŭ XVIII stahodździ, fiksavali hetyja "pahulianki" u svaich dziońnikach. Adnym z takich memuarystaŭ byŭ Viĺhieĺm Šliemiulier, jaki znachodziŭsia na sojmie ŭ Horadni: jamu ŭdalosia panazirać za śviatkavańniem dnia naradžeńnia Aŭhusta III. Z ranicy taho abudzili 150 strelaŭ harmat. Pruski vandroviec vyrašyŭ pahliadzieć, što heta značyć. I daviedaŭsia: na vulicy bylo kalia 100 karet važnych haściej — jany nakiroŭvalisia da zamku ŭ atačeńni vialikaje koĺkaści šliachty dy sluh. Dvor absluhoŭvali nie mienš za 50 kucharaŭ, šmat zbrajanoscaŭ dy niekaĺki blaznaŭ. Unutry ž razharnulasia sapraŭdnaje śviata: za stalom doŭha pili za zdaroŭje karalia pad strely ŭsio tych ža harmat i boj barabanaŭ. Voś vam i pryklad, u kaho sučasnaja bahiema mahla b pavučycca maštabnaj arhanizacyi mierapryjemstvaŭ.


Šmat liudziej źbiralisia razam, a čym zajmalisia?


Treci zaniatak niejak nieprykmietna pierakačavaŭ u naš čas: biaskoncyja vizyty šliachty adna da adnoj byli normaju ŭ XVIII stahodździ. Na hetych sustrečach usio adbyvalasia jak maje być: liudzi pili, tačyli, huliali ŭ karty dy časam rabili takija staŭki, što jany pierachodzili ŭsie miežy. Chtości prajhraŭ svoj rodavy majontak? Nu, heta norma.

A jašče na takich sustrečach zajmalisia varažboju. Viadomy vypadak, kali ŭ kancy XVIII stahodździa Horadniu naviedala šliachcianka Uršulia Tarnoŭskaja. Potym u jaje dziońniku zjavilasia natatka pra toje, jak jana varažyla prydvornym damam karalia Stanislava Aŭhusta Paniatoŭskaha. I vyklikala ich usieahuĺnaje adabreńnie.

Siarod zabaŭ byli i prosta pryjemnyja razmovy: taja ž šliachcianka Tarnoŭskaja, kali apisvala svoj vizyt u Horadniu, pryhadvala, jak razam z karaliom dy prydvornymi jany raspaviadali adno adnamu strašnyja historyi ab pryvidach. Pablikaŭ u "VK" sa strašylkami tady nie bylo, to davodzilasia abychodzicca vusnaju razmovaju.

Šliachta liubila huliać u šachi (ich daŭno pryznali na bielaruskich ziemliach) dy ŭ "kości". A kali ŭsio heta nadakučvala, viečary zakančvali doŭhim fiejervierkam (praciahlaściu boĺš za paŭhadziny), anturažam z pachodniaŭ dy śviečak. Kab ubačyć takoje vidovišča, hości paślia zaciatych tancaŭ vychodzili ŭ parki kalia rezydencyi.


Teatar z pieršaju žančynaju-dramaturham


Jašče adnoj raskošaju dzielia arystakrataŭ tych časoŭ byŭ teatar. A tamu vynachodlivyja šliachcicy namahalisia rabić pradstaŭlieńni asablivymi. U slonimskim teatry Ahinskaha vykarystoŭvali sapraŭdnyja karabli, a Sapiehi ŭ Ružanach adviali pad teatar cely flihieĺ svajho palacu.

Raskoša sapraŭdy byla ŭ najaŭnaści: šykoŭnyja zali sa scenami ŭ Niaśvižy dy Slucku, dzie Radzivily ladzili bujnyja pradstaŭlieńni dy navat mieli ŭ svaich šerahach žančynu-dramaturha Uršuliu Radzivil. Heta byŭ dalioka nie adziny vypadak paśpiachovaje teatraĺnaje dziejnaści na našych ziemliach: haradzienskaja balietnaja trupa Tyzienhaŭza ŭvohulie stala hliebaju dlia varšaŭskaje karalieŭskaje trupy.


Katańnie na saniach lietam dy harodzik dlia arystakratyi


Što da zabaŭ niekatorych važnych asob, to heta zakanamierna vyklikaje šmat ździŭlieńnia ŭ sučaśnikaŭ. Voś Žyhimont III Vaza vieĺmi liubiŭ puskać liatučych źmiejaŭ dy jeździć na lyžach. A jašče jon moh sabie dazvolić pieraapranucca dlia maskaradu ŭ blazna ci žančynu.

Nie moža historyja zmaŭčać i pra samaha vialikaha dzivaka ŭ VKL — Káralia Stanislava Radzivila, jaki mieŭ mianušku "Panie Kachanku". Jaho niebiespadstaŭna ličać pratatypam litaraturnaha Miunchhaŭziena. I sapraŭdy: što tyčycca ŭmieńnia zabaŭliacca, to na heta Radzivil byŭ zdoĺny. Jon zjaŭliaŭsia nie toĺki najbahaciejšym mahnatam Rečy Paspalitaje, alie i adnym z samych bahatych arystakrataŭ usioj Eŭropy. I dazvaliaŭ sabie dzivačyć pa maksymumie. Nie budziem halasloŭnymi i pryviadziom fakty: jość viadomy vypadak, kali Panie Kachanku zladziŭ sabie zimu pasiarod lieta. Zasypaŭ darohu soĺliu, pastaviŭ sani — i pajechaŭ.

Specyfičny hust Káralia Stanislava Radzivila davioŭ zaharadnuju rezydencyju vialikaha rodu da poŭnaha charastva. U Aĺbie, što kalia Niaśviža, zrabili vyspu, da jakoj kamianiami vyklali kanaly. Na samoje vyśpie pastavili vialikija draŭlianyja budynki. Hetyja aĺtanki pryznačalisia dlia baliaŭ dy padśviatlialisia kaliarovymi lichtarami. Vakol ich kniaź zbudavaŭ blizu 180 draŭlianych damkoŭ, što nahadvali sialianskija chatki. A ŭnutry ŭsio bylo abstaliavana z maksymaĺnym kamfortam: tam byli navat lazienki dlia rodzičaŭ dy śvity kniazia. Što rabili arystakraty? Viali prostaje sialianskaje žyćcio dy zajmalisia harodam. Tak što kali vas prymušajuć pracavać na lieciščy, a vam nie chočacca, rasslabciesia — prosta vy z intelihiencyi.

Karaĺ Stanislaŭ Radzivil pabudavaŭ jašče i celuju fliatyliju nievialikich karablioŭ, jakija mieli harmatki i chadzili pa kanalach. Nu, viedajecie, takaja huĺnia ŭ marski boj, alie z sapraŭdnymi karablikami dy zbrojaju. Nie dziva, što zabavy našych prodkaŭ byli viadomyja pa ŭsioj Eŭropie.


Taćciana Ašurkievič
Za dapamohu ŭ padrychtoŭcy materyjalu dziakujem historyku Jaŭhienu Asnareŭskamu
"Onliner", 8 vieraśnia 2019 r.



Создан 08 сен 2019



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter