У Менску паказалі выявы "сакрэтных" грошай

U Miensku pakazali vyjavy "sakretnych" hrošaj



Талеры маглі стаць першаю нацыянальнаю беларускаю валютаю.

 

У Музэі сучаснае беларускае дзяржаўнасьці ўпершыню паказалі рэдкія эскізы, якія маглі б стаць першаю нацыянальнаю беларускаю валютаю, але гэтага не адбылося. Аказалася, што прыдумляць уласныя грошы пачалі яшчэ да прыняцьця незалежнасьці Беларусі, у паперу дадавалі дэталі ад “Бурану” ды нябачную фарбу КДБ, а першыя беларускія грошы хацелі назваць талерамі. Канцэпцыю афармленьня банкнотаў ды манэтаў даверылі беларускаму мастаку Уладзіміру Крукоўскаму. У шэрае тэчцы, датаванае 20 сьнежня 1990 року, — гістарычнае, культурнае, ідэалягічнае абгрунтаваньне стварэньня першых беларускіх грошай.

— Банкноты вырашылі назваць талерамі, а разьменныя манэты — драбязою, — распавёў аўтар канцэпцыі Уладзімір Крукоўскі. — У аснову плястычна-каляровых кампазыцый беларускага талеру ляглі варыяцыі нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга, а дакладнае — варыянты спалучэньня чырвоных ды белых палосаў.

На купюрах вырашылі зьмясьціць выявы знакамітых беларускіх дзеячаў — паэтаў ды навукоўцаў, рэвалюцыянэраў ды дзяржаўных дзеячаў, военачальнікаў, князёў. На адваротным баку — дойлідскія кампазыцыі адпаведнае эпохі. Як атрымалася даведацца, да выпуску плянавалася дзевяць наміналаў: 1, 3, 5, 10, 25, 50, 100, 500 ды 1000 талераў. Купюры павінны былі быць трох памераў. Самая вялікая, у тысячу талераў, павінна была мець памер 145 на 70 мілімэтраў — гэта прыкладны памер сучасных купюр у 5, 10 ці 50 тысяч рублёў.

Выканаць эскізы манэт даверылі беларускаму графіку ды скульптару Ільву Талбузіну. Менавіта ён у пачатку 80-х стварыў афармленьне станцыі мэтро “Пляц Якуба Коласа”. Дызайн папяровых купюр падрыхтаваў беларускі мастак Леанід Бартлі.

— Кампутараў не было, усё рабілася рукамі, — распавёў Леанід Бартлі. — Па каляровае гаме эскізы атрымаліся сьветлымі, колеру старога друкаванага ліста. Добра праглядаліся графэмы бел-чырвона-белага сьцягу ды герба.

— Гэтыя грошы былі творам мастацтва самі па сабе, але было абсалютна немагчыма гэта надрукаваць, — распавядаў экс-кіраўнік Гознаку БССР Сяргей Слабчанка. — Грошы — гэта кампраміс паміж мастацтвам, тэхналёгіяю, а часьцяком яшчэ й палітыкаю. Да таго ж дызайн і назву “талер” камуністы Саўміну не маглі прыняць. Згодна іх вучэньня, гісторыя Беларусі пачалася ў 1917 роке, якія ўжо тут вялікія князі!

Менавіта таму стаць нацыянальнаю валютаю талеры так і не здолелі. Большасьць дэпутатаў прагаласавала супраць гэтае канцэпцыі, і яе распрацоўшчыкі на знак пратэсту спынілі далейшую працу над стварэньнем першых беларускіх грошай.


“Хартыя'97” (пераклад: "Ju.K."), 2 кастрычніка 2019 р.

 

 

***


Taliery mahli stać pieršaju nacyjanaĺnaju bielaruskaju valiutaju.

U Muzei sučasnaje bielaruskaje dziaržaŭnaści ŭpieršyniu pakazali redkija eskizy, jakija mahli b stać pieršaju nacyjanaĺnaju bielaruskaju valiutaju, alie hetaha nie adbylosia. Akazalasia, što prydumliać ulasnyja hrošy pačali jašče da pryniaćcia niezaliežnaści Bielarusi, u papieru dadavali detali ad “Buranu” dy niabačnuju farbu KDB, a pieršyja bielaruskija hrošy chacieli nazvać talierami. Kancepcyju afarmlieńnia banknotaŭ dy manetaŭ davieryli bielaruskamu mastaku Uladzimiru Krukoŭskamu. U šeraje tečcy, datavanaje 20 śniežnia 1990 roku, — histaryčnaje, kuĺturnaje, idealiahičnaje abhruntavańnie stvareńnia pieršych bielaruskich hrošaj.

— Banknoty vyrašyli nazvać talierami, a raźmiennyja manety — drabiazoju, — raspavioŭ aŭtar kancepcyi Uladzimir Krukoŭski. — U asnovu pliastyčna-kaliarovych kampazycyj bielaruskaha talieru liahli varyjacyi nacyjanaĺnaha biel-čyrvona-bielaha ściaha, a dakladnaje — varyjanty spalučeńnia čyrvonych dy bielych palosaŭ.

Na kupiurach vyrašyli źmiaścić vyjavy znakamitych bielaruskich dziejačaŭ — paetaŭ dy navukoŭcaŭ, revaliucyjaneraŭ dy dziaržaŭnych dziejačaŭ, vojenačaĺnikaŭ, kniazioŭ. Na advarotnym baku — dojlidskija kampazycyi adpaviednaje epochi. Jak atrymalasia daviedacca, da vypusku plianavalasia dzieviać naminalaŭ: 1, 3, 5, 10, 25, 50, 100, 500 dy 1000 talieraŭ. Kupiury pavinny byli być troch pamieraŭ. Samaja vialikaja, u tysiaču talieraŭ, pavinna byla mieć pamier 145 na 70 milimetraŭ — heta prykladny pamier sučasnych kupiur u 5, 10 ci 50 tysiač rublioŭ.

Vykanać eskizy manet davieryli bielaruskamu hrafiku dy skuĺptaru Iĺvu Talbuzinu. Mienavita jon u pačatku 80-ch stvaryŭ afarmlieńnie stancyi metro “Pliac Jakuba Kolasa”. Dyzajn papiarovych kupiur padrychtavaŭ bielaruski mastak Lieanid Bartli.

— Kamputaraŭ nie bylo, usio rabilasia rukami, — raspavioŭ Lieanid Bartli. — Pa kaliarovaje hamie eskizy atrymalisia śvietlymi, kolieru staroha drukavanaha lista. Dobra prahliadalisia hrafemy biel-čyrvona-bielaha ściahu dy hierba.

— Hetyja hrošy byli tvoram mastactva sami pa sabie, alie bylo absaliutna niemahčyma heta nadrukavać, — raspaviadaŭ eks-kiraŭnik Hoznaku BSSR Siarhiej Slabčanka. — Hrošy — heta kampramis pamiž mastactvam, technaliohijaju, a čaściakom jašče j palitykaju. Da taho ž dyzajn i nazvu “talier” kamunisty Saŭminu nie mahli pryniać. Zhodna ich vučeńnia, historyja Bielarusi pačalasia ŭ 1917 rokie, jakija ŭžo tut vialikija kniazi!

Mienavita tamu stać nacyjanaĺnaju valiutaju taliery tak i nie zdolieli. Boĺšaść deputataŭ prahalasavala suprać hetaje kancepcyi, i jaje raspracoŭščyki na znak pratestu spynili daliejšuju pracu nad stvareńniem pieršych bielaruskich hrošaj.


“Chartyja'97” (pieraklad: "Ju.K."), 2 kastryčnika 2019 r.



Обновлен 04 окт 2019. Создан 03 окт 2019



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter