У Беларусі пачаліся выпрабаваньні высакахуткаснага транспартнага сродку SkyWay

U Bielarusi pačalisia vyprabavańni vysakachutkasnaha transpartnaha srodku SkyWay



У Беларусі пачаліся выпрабаваньні высакахуткаснага транспартнага сродку SkyWay, здольнага дасягаць хуткасьці 500 км/г. Струнны транспарт SkyWay – інавацыйная распрацоўка беларускіх інжынэраў з кампаніі "Струнныя тэхналёгіі", працаўнікоў пад кіраўніцтвам Анатоля Юніцкага. Ад існых цяпер рашэньняў у вобласьці грузавых і пасажырскіх перавозак навінка адрозьніваецца экалягічнасьцю, бясьпекаю, камфортам і значна ніжэйшым коштам. А яшчэ тым, што рухаецца струнны транспарт не па зямлі, а па адмысловых лёгкіх ды трывалых эстакадах.

Каб разьвіваць такую інфраструктуру, ня трэба пашыраць існыя аўтамабільныя дарогі, вылучаць асобныя палосы пад грамадзкі транспарт і да т.п. Новыя камунікацыі будуць узьведзеныя над ужо пабудаванымі.

Пасажырскія ды грузавыя модулі могуць перасоўвацца над вуліцамі местаў, над палямі ды лясамі ў прымесьці. Гэта дазваляе эканоміць прастору ды забясьпечваць бясьпеку дарожнага руху. SkyWay не сутыкнецца з аўтамабілямі, пешаходамі ці іншымі аб'ектамі, бо знаходзіцца на іншым узроўні. А дзеля экалёгіі такі спосаб перасоўваньня – гэта магчымасьць захаваць некранутымі натуральныя экасыстэмы.

Няма землянога насыпу, парушаючай гідралёгію, няма прадуктаў зносу шын ды асфальта (колы ў юнібусов жалезныя ды коцяцца яны па жалезных рэйках), усё працуе на па-экалягічнаму чыстае электраэнэргіі. Хуткасьці абяцаюць да 150 км/г у месьце да 500 км/г на паміжмесцкіх маршрутах.

У наш час дзейсныя ўзоры струнных транспартных сыстэм прадстаўленыя ў Экатэхнапарку – цэнтры інавацыйных распрацовак, дэманстрацыі, выпрабаваньняў, вытворчасьці, сэртыфікацыі ды наступнага ўдасканаленьня тэхналёгіі SkyWay. Тут увесь час працуюць над стварэньнем новых пакаленьняў транспартна-інфраструктурных комплексаў, разьвіваюць экалягічнае земляробства ды будаўніцтва. Цэнтр знаходзіцца непадалёку ад Менска. І менавіта тут, у Экатэхнапарку, разганялі да 100 км/г месцкія юнібусы. Напэўна адмыслоўцы дасягнулі б заяўленае столі, калі б пабудаваныя тэставыя трасы не мелі абмежаваньняў па даўжыні. Найболей працяглая зь пяці існых – каля 1 км.

Высакахуткасны транспарт – самы амбіцыйны праект ЗАТ "Струнныя тэхналёгіі". Прыгожы, абцякальны, футурыстычны, які валодае ўнікальнымі аэрадынамічнымі характарыстыкамі. Сёньня ён стаў яшчэ бліжэй да запуску ў сэрыйную вытворчасьць. І мы ня можам не распавесьці вам пра гэта.

Гэты юнібус упершыню паказалі ў Бэрліне на выставе InnoTrans 2018, дзе ён прыцягнуў увагу вялікае колькасьці гасьцей. Дзіва што! Здольны разганяцца да 500 км/г ды забясьпечваць высокую пасажыраплынь, ён у 5 разоў таньнейшы за сваіх чыгуначных ці авіясабратоў.

Шмат хто меркаваў, чаму пасьля такога посьпеху кампанія затаілася. І вось прыйшоў час раскрыць карты. У ЗАТ "Струнныя тэхналёгіі" рыхтаваліся да выпрабаваньняў. Мадэрнізавалі паверхню качэньня на фэрмавае эстакадзе ды выраблялі мул. Мул у нашым выпадку – гэта ніяк не мяшанка асла зь кабылаю, а транспарт "для рашэньня праблем". Ён у дакладнасьці паўтарае вонкавы выгляд ды ўсе вузлы юнібусу, але ў ім забясьпечаны хуткі ды прамы доступ да ўсіх элемэнтаў. Таму што на муле павінны сачыць за тым, якія могуць запатрабавацца праграмныя ці тэхнічныя дапрацоўкі. На якіх этапах яны ўзьнікаюць. У выніку дасьледнікі вызначаць "вузкія месцы", шляхі іх удасканаленьня ды спрагназуюць тэрміны правядзеньня тэхнічнага абслугоўваньня. Калі ўсе пытаньні будуць вырашаныя, транспарт можна запускаць у сэрыйную вытворчасьць.

Ужо цяпер юнібус можа пахваліцца адмысловаю хадавою сыстэмаю. Яна забясьпечвае плыўнасць перасоўваньня ды высокую хуткасьць пры малым дынамічным ходзе. Каб гэта даказаць, неабходна яшчэ правесьці стэндавыя выпрабаваньні. Яны пачнуцца, калі будзе гатовы адмысловы ролікавы стэнд. Ён дазволіць тэставаму ўзору разьвіць хуткасьць да 500 км/г.

На "Экафэсьце-2019" госьці змаглі ўвачавідкі ўбачыць як самага мула ў працы, так і паўнавартасны юнібус, які пабываў у Бэрліне. Зразумела, хуткасьці нават 100 км/г паказана не было з меркаваньняў бясьпекі, але 20 км/г прадэманстравалі. І гэта толькі першыя крокі.

"Экафэст" – шторочнае справаздачнае мерапрыемства, што праходзіць у Экатэхнапарку. Яно зьбірае каля 5 тыс. чалавек зь больш чым 50 краін. Усіх іх абʼядноўвае цікавасьць да разьвіцьця інавацыйнага транспарту, паляпшэньню экалягічнага становішча й будучыні плянэты.

Тым часам у Арабскіх Эміратах, дзе транспартныя сыстэмы SkyWay уключаныя ў афіцыйны плян інфраструктурнага разьвіцьця, вызначанае будаўніцтва ўжо ня тэставых, а паўнавартасных трас дзеля перавозкі пасажыраў. У ААЭ плянуецца прадэманстраваць яшчэ адну мадэль высакахуткаснага транспарту. Той юнібус, які быў прадстаўлены 17 жніўня на "Экафэсьце", – свайго роду "сямейны мінівэн". Нароўні з ім па струнных дарогах Блізкага Ўсходу будуць бегаць 20-мясцовыя юнібусы з праходам па цэнтры і нават санвузлом. Менавіта такія транспартныя сродкі цяпер ужо праектуюцца ў кампаніі "Струнныя тэхналёгіі". Па аналёгіі зь існаю мадэльлю іх можна будзе параўнаць з "рэйсавымі аўтобусамі".

Апроч гэтага, у плянах кампаніі пашырэньне мадэльнага шэрагу дзеля забесьпячэньня перавозак у рамках глябальнае транспартна-інфармацыйнае сеткі, заснаванае на сыстэмах SkyWay. Стварэньне такой сеткі – пракладка струнных дарог да кожнага места ды кожнага будынка – зьяўляецца задачаю беларускае кампаніі, упэўнена рухаюшчаюся наперад з усё нарастальнаю хуткасьцю.


Office Life (пераклад: "Ju. K.")

Упершыню матэрыял быў апублікаваны ў часопісе Office Life № 4/2019.

 

 

***

 

U Bielarusi pačalisia vyprabavańni vysakachutkasnaha transpartnaha srodku SkyWay, zdoĺnaha dasiahać chutkaści 500 km/h. Strunny transpart SkyWay – inavacyjnaja raspracoŭka bielaruskich inžyneraŭ z kampanii "Strunnyja technaliohii", pracaŭnikoŭ pad kiraŭnictvam Anatolia Junickaha. Ad isnych ciapier rašeńniaŭ u voblaści hruzavych i pasažyrskich pieravozak navinka adroźnivajecca ekaliahičnaściu, biaśpiekaju, kamfortam i značna nižejšym koštam. A jašče tym, što ruchajecca strunny transpart nie pa ziamli, a pa admyslovych liohkich dy tryvalych estakadach.

Kab raźvivać takuju infrastrukturu, nia treba pašyrać isnyja aŭtamabiĺnyja darohi, vylučać asobnyja palosy pad hramadzki transpart i da t.p. Novyja kamunikacyi buduć uźviedzienyja nad užo pabudavanymi.

Pasažyrskija dy hruzavyja moduli mohuć pierasoŭvacca nad vulicami miestaŭ, nad paliami dy liasami ŭ prymieści. Heta dazvaliaje ekanomić prastoru dy zabiaśpiečvać biaśpieku darožnaha ruchu. SkyWay nie sutykniecca z aŭtamabiliami, piešachodami ci inšymi abjektami, bo znachodzicca na inšym uzroŭni. A dzielia ekaliohii taki sposab pierasoŭvańnia – heta mahčymaść zachavać niekranutymi naturaĺnyja ekasystemy.

Niama ziemlianoha nasypu, parušajučaj hidraliohiju, niama praduktaŭ znosu šyn dy asfaĺta (koly ŭ junibusov žalieznyja dy kociacca jany pa žalieznych rejkach), usio pracuje na pa-ekaliahičnamu čystaje eliektraenerhii. Chutkaści abiacajuć da 150 km/h u mieście da 500 km/h na pamižmiesckich maršrutach.

U naš čas dziejsnyja ŭzory strunnych transpartnych system pradstaŭlienyja ŭ Ekatechnaparku – centry inavacyjnych raspracovak, demanstracyi, vyprabavańniaŭ, vytvorčaści, sertyfikacyi dy nastupnaha ŭdaskanalieńnia technaliohii SkyWay. Tut uvieś čas pracujuć nad stvareńniem novych pakalieńniaŭ transpartna-infrastrukturnych komplieksaŭ, raźvivajuć ekaliahičnaje ziemliarobstva dy budaŭnictva. Centr znachodzicca niepadalioku ad Mienska. I mienavita tut, u Ekatechnaparku, razhaniali da 100 km/h miesckija junibusy. Napeŭna admysloŭcy dasiahnuli b zajaŭlienaje stoli, kali b pabudavanyja testavyja trasy nie mieli abmiežavańniaŭ pa daŭžyni. Najboliej praciahlaja ź piaci isnych – kalia 1 km.

Vysakachutkasny transpart – samy ambicyjny prajekt ZAT "Strunnyja technaliohii". Pryhožy, abciakaĺny, futurystyčny, jaki valodaje ŭnikaĺnymi aeradynamičnymi charaktarystykami. Siońnia jon staŭ jašče bližej da zapusku ŭ seryjnuju vytvorčaść. I my nia možam nie raspavieści vam pra heta.
Hety junibus upieršyniu pakazali ŭ Berlinie na vystavie InnoTrans 2018, dzie jon pryciahnuŭ uvahu vialikaje koĺkaści haściej. Dziva što! Zdoĺny razhaniacca da 500 km/h dy zabiaśpiečvać vysokuju pasažyraplyń, jon u 5 razoŭ tańniejšy za svaich čyhunačnych ci avijasabratoŭ.

Šmat chto mierkavaŭ, čamu paślia takoha pośpiechu kampanija zatailasia. I voś pryjšoŭ čas raskryć karty. U ZAT "Strunnyja technaliohii" rychtavalisia da vyprabavańniaŭ. Madernizavali pavierchniu kačeńnia na fermavaje estakadzie dy vyrabliali mul. Mul u našym vypadku – heta nijak nie miašanka asla ź kabylaju, a transpart "dlia rašeńnia prabliem". Jon u dakladnaści paŭtaraje vonkavy vyhliad dy ŭsie vuzly junibusu, alie ŭ im zabiaśpiečany chutki dy pramy dostup da ŭsich eliementaŭ. Tamu što na mulie pavinny sačyć za tym, jakija mohuć zapatrabavacca prahramnyja ci techničnyja dapracoŭki. Na jakich etapach jany ŭźnikajuć. U vyniku daśliedniki vyznačać "vuzkija miescy", šliachi ich udaskanalieńnia dy sprahnazujuć terminy praviadzieńnia techničnaha absluhoŭvańnia. Kali ŭsie pytańni buduć vyrašanyja, transpart možna zapuskać u seryjnuju vytvorčaść.

Užo ciapier junibus moža pachvalicca admyslovaju chadavoju systemaju. Jana zabiaśpiečvaje plyŭnasć pierasoŭvańnia dy vysokuju chutkaść pry malym dynamičnym chodzie. Kab heta dakazać, nieabchodna jašče pravieści stendavyja vyprabavańni. Jany pačnucca, kali budzie hatovy admyslovy rolikavy stend. Jon dazvolić testavamu ŭzoru raźvić chutkaść da 500 km/h.

Na "Ekafeście-2019" hości zmahli ŭvačavidki ŭbačyć jak samaha mula ŭ pracy, tak i paŭnavartasny junibus, jaki pabyvaŭ u Berlinie. Zrazumiela, chutkaści navat 100 km/h pakazana nie bylo z mierkavańniaŭ biaśpieki, alie 20 km/h prademanstravali. I heta toĺki pieršyja kroki.

"Ekafest" – štoročnaje spravazdačnaje mierapryjemstva, što prachodzić u Ekatechnaparku. Jano źbiraje kalia 5 tys. čalaviek ź boĺš čym 50 krain. Usich ich abʼjadnoŭvaje cikavaść da raźvićcia inavacyjnaha transpartu, paliapšeńniu ekaliahičnaha stanovišča j budučyni plianety.

Tym časam u Arabskich Emiratach, dzie transpartnyja systemy SkyWay ukliučanyja ŭ aficyjny plian infrastrukturnaha raźvićcia, vyznačanaje budaŭnictva ŭžo nia testavych, a paŭnavartasnych tras dzielia pieravozki pasažyraŭ. U AAE plianujecca prademanstravać jašče adnu madeĺ vysakachutkasnaha transpartu. Toj junibus, jaki byŭ pradstaŭlieny 17 žniŭnia na "Ekafeście", – svajho rodu "siamiejny miniven". Naroŭni z im pa strunnych darohach Blizkaha Ŭschodu buduć biehać 20-miascovyja junibusy z prachodam pa centry i navat sanvuzlom. Mienavita takija transpartnyja srodki ciapier užo prajektujucca ŭ kampanii "Strunnyja technaliohii". Pa analiohii ź isnaju madeĺliu ich možna budzie paraŭnać z "rejsavymi aŭtobusami".

Aproč hetaha, u plianach kampanii pašyreńnie madeĺnaha šerahu dzielia zabieśpiačeńnia pieravozak u ramkach hliabaĺnaje transpartna-infarmacyjnaje sietki, zasnavanaje na systemach SkyWay. Stvareńnie takoj sietki – prakladka strunnych daroh da kožnaha miesta dy kožnaha budynka – źjaŭliajecca zadačaju bielaruskaje kampanii, upeŭniena ruchajuščajusia napierad z usio narastaĺnaju chutkaściu.


Office Life (pieraklad: "Ju. K.")

Upieršyniu materyjal byŭ apublikavany ŭ časopisie Office Life № 4/2019.



Создан 04 окт 2019



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter