Брудныя, гвалтоўныя "выбары" 2020 року з моцным маскалёўскім прысмакам (Частка 1)

Беларусы па ўсёй краіне супраць "трохадсоткавага прусака"



Выбары 2020 року, як ніколі дагэтуль, пачаліся з гвалту. Ужо падчас збору подпісаў за вылучэньне ў кандыдаты на прэзідэнцкае крэсла адбыліся затрыманьні ды пасадкі актывістаў ды нават і саміх найбольш папулярных кандыдатаў у кандыдаты. Надалей і таго цікавее...

 

Частка тэкстаў пададзеная ва ўласным перакладзе зь масуалёўскае.

 

Будзем маўчаць або змагацца за сваіх лідараў?


Праглынем або адкажам? Будзем маўчаць або змагацца за сваіх лідараў? Зробім выгляд, што нічога страшнага не адбылося або запатрабуем сумленных выбараў і рэгістрацыі самага папулярнага кандыдата ў прэзідэнты? Такія пытанні задае чытач Telegram-канала "Баста!" з Менска:

"Навіны з ярмошынскага цырка не здзівілі. Сёння плюнулі ў твар не толькі амаль 400 тысячам беларусаў, якія паставілі подпісы за Віктара Бабарыку. Плюнулі ў твар нам усім — усім, хто хацеў сумленных выбараў.

Нават ізаляваны, кінуты ў турму Віктар Бабарыка, які з-за кратаў ніяк не зможа весці паўнавартасную агітацыйную кампанію, выявіўся настолькі небяспечным для Сашы, што баязлівы трохадсоткавы дзед адмовіў яму ў праве быць кандыдатам у прэзідэнты. Спачатку пракруцілі фінт з арыштам Сяргея Ціханоўскага, каб не дапусціць яго вылучэння. Цяпер баршчаварка ўзяла на сябе функцыю пракурора ў зале суда, зачытала з паперкі лухту, у якую не верыць ніхто.

Цяпер толькі ад нас залежыць — праглынем або адкажам, будзем маўчаць або змагацца за сваіх лідараў, зробім выгляд, што нічога страшнага не адбылося або запатрабуем сумленных выбараў і рэгістрацыі самага папулярнага кандыдата ў прэзідэнты".

 

 

Беларусы вышли на улицы в поддержку незарегистрированных кандидатов


Люди протестуют по всей стране.

Cегодня ермошинский ЦИК не зарегистрировал популярных соперников Лу-каки Виктора Бабарико и Валерия Цепкало.

Известный блогер NEXTA выступил с призывом протестовать против решения властей и в 19:00 выйти на центральные улицы беларусских городов. Крупнейшие Telegram-каналы Беларуси поддержали эту акцию.

"После отказа в регистрации двум самым популярным кандидатам в президенты, для беларусов игра в выборы фактически закончилась. Единственный инструмент воздействия на власти — это уличные протесты. Давайте сегодня в 19:00 выйдем на центральные площади и улицы наших городов и потребуем:

освобождения всех политзаключенных
отставки всего руководства ЦИК
проведения честных выборов", — говорится в заявлении.

Во время пресс-конференции штаб Виктора Бабарико заявил, что у граждан Беларуси есть право на мирные акции.

"Радыё Свабода" и телеканал "Белсат" ведут онлайн-трансляции с акции в Менске.

19:30 В Пружанах люди вышли на центральную площадь под бело-красно-белым флагом.

Как сообщает блогер NEXTA, десятки автомобилей в центре Менска поддержали акцию и начали сигналить в знак солидарности.

19:50 Очень много недовольных людей в центре Менска! Люди недовольны произоволом ЦИК.

19:52 Большая колонна протестующих движется вдоль проспекта Независимости в сторону Якуба Коласа.

19:53 Люди выходят на акцию в разных частях Менска. На фото столичная Грушевка.

20:01 В Новополоцке выстраивается цепь солидарности.

20:02 Колонна протестующих в Менске повернула в сторону площади Победы. Участников акции всё больше.

20:03 Городня против борщеварки! Люди в ярости от произвола ЦИК!

20:04 Просто посмотрите, сколько людей выходит в столичных районах. Менчане выходят на улицы и выстраиваются в цепи солидарности.

20:07 Цепь солидарности в Молодечно. Кажется, беларусы изобрели новую форму протеста.

20:08 Гомель поддерживает незарегистрированных кандидатов. На родине Сергея Тихановского очень сильные протестные настроения.

20:10 Менск, площадь Якуба Коласа прямо сейчас! Впечатляющая колонна.

20:12 Со всей страны начинают поступать сообщения о перебоях с работой интернета. Саша Таракан серьёзно перепугался.

20:16 Власти задержали журналистов "Еврорадио", которые вели стрим с улицы Менска.

20:18 Проспект Независимости в Менске. Полная децентрализация. Люди выходят в разных точках столицы, самоорганизуются и власти просто не знают, что делать с протестующими.

20:20 Акция протеста в Бересте не утихает.

20:25 Протестующих в столице поддерживают велосипедисты. Настоящий "Tour de Minsk"!

20:26 Это полное фиаско! Во время попытки задержания у милицейского синего бусика отвалилась дверь! Кажется, у Лу-каки нет денег даже на обновление автопарка своих прислужников.

20:31 На акцию вышли даже в городском посёлке Ружаны. Журналисты не могут вспомнить, выходил ли кто-то когда-либо на акции протеста в этом населённом пункте.

20:33 Столичная Каменная Горка. Локальные протесты организовались в каждом районе Менска.

20:38 Бересте. Люди выстраиваются вдоль проспекта Машерова и аплодируют.

20:41 В Городне шумно. Акцию активно поддерживают автомобилисты.

20:42 — Столько лбов здоровых, пусть колхозы поднимают! Занимаются тем, на что у них хватает сил, — молодой человек из Менска считает, что сегодняшняя милция ни на что не годится.

20:44 Журналиста "Радыё Свабода" Алеся Пилецкого задержали прямо во время онлайн-трансляции.

20:54 Очень людно на Немиге — люди стекаются к "Галерее".

20:56 Люди вышли и в Барановичах. Очень много городов поддержали призыв выйти на акцию протеста.

21:00 Город наш! Бело-красно-белый флаг вывесили в столичной Немиге.

21:04 В Менске задержан журналист "Белсата" Артём Лява.

21:07 Менская Немига. Прекрасный вид с высоты. Хорошо видно, сколько людей вышло на акцию протеста.

21:11 Солидарность! Менские автомобилсты и велосипедисты вместе.

21:13 Власти перекрыли практически весь центр Менска. Также поезда метро не останавливаются на станциях, которые расположены в центре города. Автомобилисты стоят в пробках. Страх власти привел к транспортному коллапсу в Менске.

21:16 Вот так Городня поддерживает незарегистрированных кандидатов!

21:21 Задержана журналистка "Белсата" Екатерина Андреева.

21:22 Вот так в Менске сегодня встречали милицию. Люди не давали своих в обиду!

21:23 По Берести ездит автомобиль с бело-красно-белым флагом. Потрясающая поддержка протестующих.

21:31 Велопротест в Менске. Протестуют и пешеходы, и автомобилисты, и водители двухколёсного транспорта.

Известный комик Андрей Скороход поддержал протестующих по всей Беларуси в Instagram.

21:40 Задержанному на акции в Менске стало плохо. Пришлось вызывать "скорую".

21:46 "Жыве Беларусь!" на Немиге! Впечатляющее видео.

21:49 Потасовка с ОМОНом в Менске. Приховстням трехпроцентного пришлось ретироваться.

22:01 На столичной Немиге люди отбиваются от милиции. Протестующих явно больше.

22:04 В Telegram уже проводят исторические аналогии с битвой на реке Немига.

22:07 Автомобилист из Менска прорвался на заблокированный проспект Независимости под песню "Перемен".

22:08 Вот, что происходит в Берести. Люди даже не думают расходиться.

22:09 В Менске задержан журналист британского телеканала BBC Энди Смайт.

22:09 Столичная Немига. Люди заставили ОМОН освободить задержанного.

22:18 Менчане стягиваются к Дворцу Спорта. Станцию метро "Немига" закрыли.

22:22 Байкеры с народом! Мотоциклисты блокируют движение автозака в Бересте.

22:27 На проспекте Независимости в Менске отключили освещение. Cегодня власти уже блокировали интернет, закрывали некоторые станции метро. На что ещё хватит фантазии?

22:31 Менчане с Немиги уже дошли до Стелы. Силовики не успевают реагировать на перемещение протестующих.

22:36 Городской Вал в Менске. От шума автомобилистов можно просто оглохнуть!

22:42 Немига. Менск. Несколько сотен протестующих скандируют "Уходи!".

22:47 Беларусы продолжают партизанить! На столичную Немигу подъехал автозак — люди разошлись. Интересно, через сколько соберутся снова?

22:48 Вечернее Бересте не отстаёт от Менска. Протестующие скандируют "Свободу!"

23:01 Протесты в разных частях Менска. Автомобилисты активно поддерживают участников акции.

23:06 Колонна протестующих движется на Октябрьскую площадь.

23:16 Протест завершается красиво — люди в роли победителей!


"Хартыя’97", 14 ліпеня 2020 р.

 


Сокалы скінулі мёртвую мыш пад ганак ЦВК падчас рэгістрацыі кандыдатаў


У ЦВК праходзіць пасяджэнне, на якім вырашаецца пытанне, ці рэгістраваць прэтэндэнтаў.

У гэты час у сокалаў-пустальгоў, што праляталі над будынкам ЦВК, проста каля ганка выпала мыш. Яна ўпала літаральна пад ногі журналістам, што чакаюць каля ЦВК вынікаў рэгістрацыі.

Пустальгі — самыя малыя з сокалаў, яны харчуюцца насякомымі і грызунамі. Нехта застаўся сёння без абеду.

 


Самаарганізацыя і падтрымка аўтамабілістамі. Акцыі пратэсту зноў прайшлі ў многіх местах


Сёння, 14 ліпеня, Цэнтрвыбаркам рэгістраваў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Па выніках гэтай працэдуры не быў зарэгістраваны Віктар Бабарыка. Такім чынам ён, як і Валерый Цапкала, выбыў з перадвыбарнай гонкі. Нягледзячы на тое, што штабы патэнцыйных кандыдатаў устрымаліся ад заклікаў да пратэстаў, некаторыя тэлеграм-каналы паклікалі беларусаў увечары на вуліцу.

Людзі выйшлі на вуліцы ў дзясятку местаў краіны. У Менску пратэставалі ў дзясятку раёнаў і вуліц.

Карэспандэнты "Нашай Нівы" былі сведкамі акцый пратэсту ў цэнтры каля ГУМа, у раёне цырка і плошчы Перамогі, на Нямізе, вуліцах Першамайскай і Ульянаўскай, у Каменнай Горцы, Новай Баравой, на Грушаўцы, на Свярдлова і Раманаўскай Слабадзе. 

У цэнтры ўсё было хаатычна. Людзі збіраліся, на іх наляталі АМАПаўцы, людзі разбягаліся. Ездзіла калона раварыстаў. Сігналілі машыны.

Дарэчы, у Новай Баравой сёння таксама былі палітычныя затрыманні — першы раз у гісторыі гэтага раёна.

Колькасць удзельнікаў вагалася ад дзясяткаў да соцень, пешшу, на роварах і ў аўтамабілях.

Пратэсты былі выключна мірныя, але сілавікі ўсё адно не давалі людзям збірацца. Паводле звестак праваабаронцаў з цэнтра "Вясна", затрыманыя былі па меншай меры 154 чалавекі, гэтая лічба няпоўная.

Каб спыніць сігналы аўтамабіляў, праспект Незалежнасці быў перакрыты аўтазакамі.

Вядома пра акцыі пратэсту ў Гомелі, Магілёве, Берасці, Горадне, Маладэчне, Пружанах, Полацку, але здаецца, усюды, апрача Берасця, колькасць сілавікоў перавышала колькасць пратэстоўцаў.

У Берасці пратэст перамясціўся з праспекта Машэрава на Набярэжную пасля таго, як праспект — цэнтральная вуліца места — быў перакрыты для аўтатранспарту.

Аўтааматары заблакавалі Набярэжную і сігналілі пад апладысменты людзей на вуліцах.

Некалькі соцень людзей ідуць і сігналяць на вуліцы Гогаля. Яны скандуюць "Свабоду!" і "Выпускай!".

Ніякага арганізуючага цэнтра не адчувалася, усё было на самаарганізацыі.


Хроніка падзей


19:15 На праспекце Незалежнасці збіраюцца людзі, машыны, што едуць па праспекце, гудуць.

19:20 У цэнтры места можна ўбачыць аўтазакі і сілавікоў.

19:25 На праспекце Дзяржынскага людзі выстройваюцца ў чаргу.

19:27 Берасце. Машыны сігналяць, людзі пляскаюць у далоні.

19:29 Даішнікі перакрываюць праспект Незалежнасці.

19:31 Праспект Незалежнасці перакрылі ад Бабруйскай да Казлова.

19:33 Людзі таксама збіраюцца ў іншых местах краіны. Вось фота з Маладэчна.

19:35 Так у Менску гудзеў у знак пратэсту праспект Незалежнасці. Пасля гэтага ДАІ перакрыла праспект ад Бабруйскай да Казлова.

19:38 Сёння людзі сабраліся таксама ў Гомелі і Магілёве.

19:41 У Менску пачалі затрыманні людзей.

19:43 Людзі таксама выходзяць у спальны раёнах Менска.

19:44 Журналістаў "Эўрарадыё" затрымалі проста падчас стрыму.

19:46 Некаторыя людзі зладзілі роварны шпацыр.

20:02 Калона амапаўцаў высадзілася ў парку Купалы. Выглядае, што хапаюць выпадковых людзей з натоўпу, літаральна выдзёргіваюць.

19:53 На Каменнай горцы каля метро людзі становяцца ў чаргу, пакуль мала, але стыхійна. Нехта з дзецьмі ў калясках, нехта на ровары.

19:56 Вось колькі цяпер людзей у Менску.

20:01 Вось як затрымалі журналіста "Эўрарадыё".

20:04 Раварысты ўключылі песню "Перамен" Цоя.

20:32 У Беларусі фіксуюцца праблемы з доступам да тэлеграму.

20:29 Закрылі станцыю метро "Кастрычніцкая" і "Плошча Перамогі".

20:27 Праз дарогу ад ЦУМа проста выбягае АМАП, глядзяць налева-направа і хапаюць адвольных людзей.

20:25 На Казлова-Машэрава — проста какафонія. Машыны ні на секунду не спыняюцца сігналіць.

20:24 "Жыве Беларусь!" гучыць у Горадне.

20:23 Разам з АМАПам у затрыманнях бяруць удзел унутраныя войскі. Іх аўтазакі шэрага колеру.

20:12 Некаторыя аўтазакі настолькі перапоўненыя, што дзверы ў іх не зачыняюцца.

20:15 Затрыманне журналісткі ў Гомлі. 20:10 Мужчына спыніў міліцэйскае аўто, папрасіў "хуткую" забраць чалавека, які ляжаў на траве, але яго схапілі ў аўтазак.

20:17 Мужчыну, якому стала дрэнна, ціхары нясуць у "хуткую" на насілках.

20:20 Каля жоўтага аўтобуса — мужчына, які ў міліцыі прасіў дапамогі і выбег на дарогу.

20:37 Відавочцы расказваюць пра жорсткія затрыманні каля цырка. З буса выскачылі супрацоўнікі, людзі сталі разбягацца, маладога чалавека ўдарылі ў твар і без прытомнасці пагрузілі ў бус. Амапаўцы бяруць мужчын, якія проста сядзелі на лаўцы.

21:05 У Менску затрымалі журналіста Арцёма Ляву.

20:45 Алеся Пілецкага з "Радыё Свабоды" затрымалі падчас стрыму.

20:51 Ля доміка РСДРП вялікая колькасць людзей. Як толькі выбягае дзясятак амапаўцаў — усе бягуць урассыпную і нікога не застаецца. Крычаць: "Ганьба!".

Кожная стаянка на светлафоры на Нямізе — канцэрт. Няма секунды каб нехта не сігналіў, вялікая цыркуляцыя людзей, але ўсе ўсё адно хлопаюць у адказ на сігналы.

21:01 Сотні чалавек каля РСДРП скандзіруюць "Жыве Беларусь!". Аўтазак развярнуўся і паехаў да іх.

21:10 Затрыманне па-беларуску: хлопца ўзялі пад рукі, але бус на другім баку дарогі. Прыйшлося чакаць зялёнае святло, каб завесці ў бусік.

21:16 Хлопцу ў аўтазаку стала дрэнна. Яго вывелі і аддалі хуткай.

21:18 Затрымалі журналістаў "Белсату", якія вялі жывы эфір.

21:32 На Нямізе крычаць "Жыве Беларусь!".

21:40 У раёне Новай Баравой адбыліся затрыманні людзей, у тым ліку выпадковых.

21:42 На набярэжнай Свіслачы людзей паменела, але "даганялкі" з АМАПам працягваюцца.

21:45 На Кастрычніцкай плошчы сабраліся раварысты. За веласіпедыстамі па Кастрычніцкай паехалі аўтазакі. Яны з крыкамі "Жыве Беларусь!" з'ехалі.

21:52 На Нямізе праходзяць бойкі з амапаўцамі. Людзі крычаць "Мы адзін народ!". Сярод удзельнікаў акцыі пераважна моладзь.

21:57 З шэрых аўтазакаў выйшлі салдаты ўнутраных войскаў. Людзі ім крычаць "Вы ж маладыя хлопцы! Што вы робіце?!".

22:01 Жаўнеры сагналі людзей з пляцоўкі ля Кафедральнага сабора.

22:03 У раёне Нямігі зараз сотні людзей. Скандзіруюць "Сыходзь!". Зараз там стала цёмна, вулічнага асвятлення няма.

22:08 "Сыходзьце, хутчэй, калі ласка!" — падганяе АМАП моладзь і прыціскае ў бок цырка на праспекце.

22:11 Па Кастрычніцкай плошчы катаюцца раварысты з "Перемен" у плэеры, часам зрываюць апладысменты. Унутраныя войскі адціскаюць людзей ад Нямігі да Палаца спорту.

22:13 У Менску затрыманы журналіст BBC.

22:16 Вось так адбілі аднаго з удзельнікаў акцыі.

22:17 Амапаўцы не даюць людзям стаяць ля метро "Няміга", падыходзяць і пытаюцца: "Вы кагосьці чакаеце? Так? Чакайце ў іншым месцы". І праганяюць.

22:19 На праспекце стала цёмна — выключылі святло. Не працуе станцыя метро "Няміга".

22:26 У Берасці байкеры блакуюць аўтазак.

22:35 Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на гэты момант затрымана больш за 70 чалавек.

22:41 На Нямізе некалькі сотняў людзей скандуюць: "Сыходзь!" і "Жыве Беларусь!".

22:51 Бойка ля "Бургер кінга" з удзелам ціхароў і амапаўцаў. Некалькіх людзей уносяць пад крыкі людзей "Ганьба!". У бус брутальна грузць людзей, іх білі дубінкамі.

23:00 Зачыстка цяпер цераз дарогу, ля KFC.

Такія ж брутальныя затрыманні. Дзясяткі людзей сочаць за гэтым на масту. "Ганьба!" — крычаць АМАПу.

23:04 Журналістаў "Радыё Свабода", затрыманых раней, адпусцілі.


"Наша Ніва", 14 ліпеня 2020 р.

 


У Менску людзі выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту


Стыхійныя акцыі пратэсту праходзяць у розных раёнах Менска ды ў іншых местах Беларусі.

Людзі пратэстуюць супраць рашэння Цэнтрвыбаркама не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. На праспекце Незалежнасці каля цырка і каля гастранома "Цэнтральны" збіраюцца людзі, якія пачынаюць хлопаць у ладкі. Многія аўтамабілісты ў цэнтры Менска падаюць сігналы.

На плошчы Незалежнасці і каля цырка даішнікі перакрылі праспект.

На праспекце Дзяржынскага ўтварыўся стыхійны ланцуг салідарнасці. Падобныя акцыі адбываюцца ў Полацку, Пружанах, Гомелі.

 


У Менску міліцыя і АМАП затрымліваюць людзей, якія выйшлі на акцыі пратэсту


У Менску сілавіікі ў форме і ў цывільным затрымліваюць людзей, якія выйшлі на акцыі пратэсту.

Нагодай для сённяшняй стыхійнай акцыі стала пасяджэнне ЦВК, на якім не зарэгістравалі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. У Telegram-каналах з'явілася прапанова выказаць сваю нязгоду з такім рашэннем і выйсці на вуліцу.

Улады адказалі сілавымі метадамі. На праспекце Незалежнасці адбыліся затрыманні, таксама ёсць звесткі пра затрыманні ў Новай Баравой. Блогер NEXTA паведамляе пра затрыманні ў Пружанах, Пётр Кузняцоў піша пра затрыманні здымачнай групы сайта "Моцныя навіны" ў Гомелі (Надзея Пужынская і Марына Драбышэўская).

Але народу выйшла вельмі шмат, затрыманні атрымліваюцца нешматлікімі.

 


Міліцыя мэтанакіравана затрымлівала журналістаў падчас вулічных акцый


Падчас вулічных акцыяў 14 ліпеня міліцыя і АМАП мэтанакіравана затрымлівалі журналістаў. 

У Менску журналістаў "Эўрарадыё" Міхася Ільіна і Арцёма Маёрава затрымалі падчас жывога эфіру на плошчы Перамогі. Крыху пазней у тым жа раёне затрымалі журналістаў "Радыё Свабода" Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка. 

Карэспандэнта TUT.by Аляксея Суднікава затрымалі на праспекце Незалежнасці, але праз некалькі хвіліназ адпусцілі. 

Пазаштатнага журналіста газеты "Новы час" Арцёма Ляву затрымалі каля Кастрычніцкай плошчы. Пазней затрымалі журналістку "Белсата" Кацярыну Андрэеву, а таксама аператара Бі-Бі-Сі Эндзі Смайта. 

У Гомлі затрымалі здымачную групу сайта "Моцныя навіны" Надзею Пужынскую і Марыну Драбышэўскую, а таксама журналіста Юрыя Глушакова. 

У Берасці журналіст TUT.by Стас Коршунаў здымаў затрыманні, тады яго сталі выштурхоўваць і засланяць камеру рукамі.

 


Менчукі ўвязаліся ў бойку з АМАПам


Падчас спробы затрымання ў Менску некаторыя маладыя людзі ўвязаліся ў бойку з амапаўцамі. Гэта адбылося на плошчы Перамогі пасля аднаго з чарговых жорсткіх затрыманняў. Амапаўцы затрымалі хлопца, іншыя заступіліся за яго і напалі на амапаўцаў. Сведкамі падзеі сталі журналісты "Эўрарадыё".

Тым часам TUT.by піша, што да месца збору людзей на праспекце Незалежнасці прыбыў кіраўнік ГУУС Менгарвыканкама Іван Кубракоў і камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба. Разам з імі прыехалі тры аўтазакі, два аўтобусы і некалькі мікрааўтобусаў, набітыя супрацоўнікамі міліцыі і АМАПам.

Удзельнікаў вулічнай акцыі затрымліваюць вельмі жорстка, валячы на асфальт. Могуць стукнуць локцем у твар, заламаць рукі.

Таксама ёсць звесткі пра бойку з міліцыяй у раёне Нямігі.

 


Станцыю метро "Кастрычніцкая" ў Менску перакрылі


У Менску перакрылі станцыю метро "Кастрычніцкая", паведамляе блогер NEXTA. 

На станцыю не пускаюць пасажыраў, цягнікі праязджаюць яе без прыпынку. 

Дарэчы, гэта перасадачная станцыя, дзе адбываецца пераход з першай лініі метро на другую. 

У раёне станцыі "Кастрычніцкай" праходзяць вулічныя акцыі нязгоды з нерэгістрацыяй Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы кандыдатамі ў прэзідэнты.


"Эўрарадыё", 14 ліпеня 2020 р.

 


Стихійні акції на підтримку не допущених до президентських виборів
опозиційних кандидатів відбулися в Білорусі


У Мінську та інших білоруських містах увечері у вівторок відбуваються стихійні акції на підтримку претендентів у президенти, яких Центрвиборчком не зареєстрував кандидатами.Як передає повідомляє "Інтерфакс-Захід".

У Мінську люди вийшли на центральний проспект столиці — проспект Незалежності, але великих скупчень активістів не спостерігається. Учасники акцій стоять на тротуарі, періодично плескають у долоні. Протестувальників підтримують автомобілісти, сигналячи клаксонами.

Через деякий час ДАІ перекрила окремі ділянки проспекту. Проспектом курсують міліцейські мікроавтобуси й автозаки. Правозахисний центр "Весна" повідомляє про затримання учасників акції.

Крім того, під час прямого ефіру було затримано кореспондента білоруського бюро "Радіо Свобода" Алєся Пілецького. У соціальних мережах повідомляють про затримання журналістів низки інших видань.

Аналогічні акції відбуваються в деяких інших містах Білорусі — Бресті, Гомелі, Гродно.

Як повідомлялося, у вівторок Центрвиборчком Білорусі відмовився зареєструвати ексбанкіра Віктора Бабарика та ексглаву Парку високих технологій Валерія Цепкало кандидатами в президенти. Водночас були зареєстровані кандидатами п'ять осіб: чинний глава держави О. Лу-кака, ексдепутатка Ганна Канопацкая, голова партії БСДГ Сергій Черечень, співголова об'єднання "Говори правду" Андрій Дмитрієв і дружина затриманого блогера Сергія Тіхановського — Світлана Тіхановська.

Увечері у вівторок МВС Білорусі розповсюдило попередження про неприпустимість участі в незаконних масових заходах і закликало жителів республіки проявити розум і мудрість, реагуючи на заклики зібратися на вулицях міст.

"МВС констатує, що низка інтернет-ресурсів і користувачів, які перебувають за межами Республіки Білорусь, закликають громадян зібратися на вулицях міст нашої країни для проведення несанкціонованих акцій", — говорилося в повідомленні пресслужби МВС, поширеному у вівторок.

У МВС запевнили: співробітники міліції вживуть усіх заходів, спрямованих на підтримання громадського порядку та припинення протиправних дій. "Будь-які провокації припинятимуться згідно з чинним законодавством", — сказано в повідомленні.

Вибори президента Білорусі мають відбутися 9 серпня.


"Цензор.НЕТ", 14 ліпеня 2020 р.

 


За акцыю 14 ліпеня ў Менску завялі крымінальную справу


Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў раніцай 15 ліпеня аб пачатку крымінальнай справы паводле арт. 342 КК — "арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Паводле гэтага артыкулу раней распачалі "справу Ціханоўскага", фігуранты якой прызнаныя палітычнымі зьняволенымі. Супраць каго новая справа, не паведамляюць.

Артыкул 342 КК прадугледжвае пакараньне штрафам, арыштам, абмежаваньнем або пазбаўленьнем волі на тэрмін да трох гадоў. Частка 2 артыкулу прадугледжвае асобнае пакараньне за рыхтаваньне асобаў да ўдзелу ў парушэньні парадку, фінансаваньне ды іншае матэрыяльнае забесьпячэньне гэтых дзеяньняў — арышт або пазбаўленьне волі да двух гадоў.

Сьледчы камітэт сьцьвярджае, што цяпер праводзіць "неадкладныя дзеяньні" разам з супрацоўнікамі органаў унутраных справаў і Дзяржаўным камітэтам службовых экспэртызаў. Асобы, "датычныя да проціпраўнай дзейнасьці", затрыманыя.

"Усе відэаматэрыялы, разьмешчаныя ў інтэрнэце, далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы і ў цяперашні момант вывучаюцца сьледчымі", — дадае СК.

Пра якія незаконныя дзеяньні ідзецца, СК не ўдакладняе. Але, верагодна, маюцца на ўвазе падзеі вечара 14 ліпеня, калі ў Менску і мностве іншых гарадоў Беларусі (у тым ліку ў Гомлі, Берасьці, Горадні, Бабруйску, Салігорску, Стоўбцах, Пружанах) людзі выйшлі на вуліцы пасьля адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. Праваабаронцы налічылі звыш 250 затрыманых (у тым ліку 14 журналістаў) падчас пратэстаў 14 ліпеня ў розных гарадах Беларусі.

Ніхто з патэнцыйных кандыдатаў (або іншых палітыкаў) не заклікаў да акцыі пратэсту публічна. Людзі выходзілі без плякатаў і транспарантаў, зьбіраліся ў розных месцах местаў, выгукалі лёзунгі і пляскалі ў далоні.

Адбыліся масавыя затрыманьні, некаторых затрыманых зьбівалі супрацоўнікі АМАП і "людзі ў цывільным". Асобныя людзі спрабавалі адбіць затрыманых. Сьведкі паведамлялі пра сутычкі дэманстрантаў з АМАПам у раёне плошчы Перамогі, дзе затрыманьнямі кіраваў камандзір сталічнага АМАПу Дзьмітры Балаба. Паведамлялі пра надзвычай жорсткае затрыманьне і абыходжаньне з затрыманымі ў аўтазаках.


Алег Грузьдзіловіч

 


"Беспрэцэдэнтны гвалт". Выбарчая кампанія — 2020 вачыма праваабаронцаў 


Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" правялі онлайн-канфэрэнцыю, прысьвечаную кампаніі па выбарах прэзыдэнта Беларусі.

Юрыст Праваабарончага цэнтру "Вясна" Ўладзімер Лабковіч акрэсьліў асноўныя рысы сёлетняй кампаніі.


Прадстаўнікоў апазыцыі ў тэрытарыяльных камісіях паменшала ў 15 разоў


Паводле яго, усе ранейшыя кампаніі суправаджаліся рэпрэсіямі, але гэтым разам адбываецца беспрэцэдэнтны гвалт, пачынаючы зь першых этапаў, ад абвяшчэньня Палатай прадстаўнікоў даты выбараў.

У Беларусі цяпер 25 палітычных вязьняў, большасьць якіх непасрэдна зьвязаныя з выбарчай кампаніяй. Найперш гаворка пра Віктара Бабарыку, ягонага сына Эдуарда і чальцоў штабу, а таксама блогера Сяргея Ціханоўскага і ягоных паплечнікаў.

Паводле праваабаронцаў, Лу-кака ў гэты час займаўся дыскрэдытацыяй апанэнтаў, застрашваў паўтарэньнем крывавых разгонаў у краінах экс-СССР і публічна даваў указаньні на сілавую рэакцыю супраць канкрэтных асобаў — Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі, часткова Валера Цапкалы.

Беспрэцэдэнтая актыўнасьць грамадзян, якія жадалі паставіць подпісы за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў, суправаджалася беспадстаўнай жорсткасьцю сілавікоў, заявілі назіральнікі. Раней падчас збору подпісаў такіх перашкод не чынілася.

Рашэньне ЦВК 14 ліпеня адмовіць у рэгістрацыі Віктару Бабарыку і Валеру Цапкалу, на думку праваабаронцаў, выклікала лягічную рэакцыю іхных прыхільнікаў, аднак праваахоўныя органы працягнулі практыку татальных затрыманьняў удзельнікаў мірных акцый і наступных судоў.

У такіх умовах правядзеньне празрыстых і свабодных выбараў не ўяўляецца магчымым, перакананы Уладзімер Лабковіч. Асабліва з улікам фармаваньня тэрытарыяльных выбарчых камісій, укамплектаваных праўладнымі партыямі і арганізацыямі. Колькасьць прадстаўнікоў апазыцыі ў іх зьменшылася ў 15 разоў, калі параўноўваць зь папярэднімі кампаніямі, падлічыў Лабковіч.

Гэта ж тычыцца і ўчастковых камісій, куды практычна паводле разнарадкі прызначалі прадстаўнікоў аднаго прадпрыемства ці ўстановы. Усё гэта прыкрывалася пандэміяй каранавірусу і немагчымасьцю праводзіць адкрытыя паседжаньні з удзелам усіх ахвочых. Пры гэтым якасьць онлайн-трансьляцый не вытрымлівае крытыкі. Дзейнасьць камісій сфальсыфікаваная ад пачатку, канстатаваў праваабаронца.


Гульня зь лічбамі падрывае давер да мэтадаў працы ЦВК


Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак закрануў тэму вылучэньня і рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты.

Сёлета найменшы тэрмін на падрыхтоўку да пачатку кампаніі, бо выбары прызначылі амаль на месяц раней, чым чакалася. Толькі 7 дзён на фармаваньне ініцыятыўных групаў замест 17, як у 2015 роке. Тым ня менш падалі заявы рэкордная колькасьць прэтэндэнтаў — 55. Праўда, 40 зь іх — гэта кандыдаты пратэсту зь ліку паплечнікаў Міколы Статкевіча.

Гулак заявіў, што сьвядома пазбавілі магчымасьці ўдзелу ў выбарах аднаго з "народных фаварытаў", блогера Сяргея Ціханоўскага. Гэта сьведчыць пра загадзя дыскрымінацыйны падыход да "непажаданых апанэнтаў", заявіў Гулак.

Адрозна ад мінулых выбараў, ад самага пачатку адсутнічае лібэральнае стаўленьне да альтэрнатыўных кандыдатаў — аніякай аглядкі на тое, як можа адрэагаваць міжнародная супольнасьць, працягнуў Гулак.

Паводле яго, у адрозьненьне ад збору подпісаў за Бабарыку, Цапкалу, Ціханоўскую ды іншых, за Лу-каку зьбіралі праз адміністрацыйны рэсурс, пікетаў за яго практычна не было.

— Адпаведна, няма даверу да падліку галасоў — працэдура засталася непразрыстай і тайнай. Таму беспрэцэдэнтная колькасьць забракаваных галасоў за Бабарыку і Цапкалу не вытрымлівае крытыкі. Як і тое, якім чынам істотна павялічылася колькасьць падпісантаў за Ганну Канапацкую і Сяргея Чэрачня. "Гульня зь лічбамі" яшчэ больш падрывае давер да мэтадаў падліку Цэнтарвыбаркаму, — заявіў Алег Гулак.

Беларускія праваабаронцы застаюцца ў кантакце са структурамі АБСЭ і Эўразьвязу, каб даць аб’ектыўную карціну таго, што цяпер адбываецца ў Беларусі.

З улікам таго, што Сьледчы камітэт паведаміў аб завядзеньні крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня паводле арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) — разьлічваць на зьмякчэньне градусу супрацьстаяньня ўлады з уласным народам не даводзіцца, падсумаваў Алег Гулак.

 

 

На 115 менчукоў склалі пратаколы за акцыі пратэсту 14 ліпеня


Вечарам 14 ліпеня ў Менску і іншых местах Беларусі (у тым ліку ў Гомлі, Берасьці, Горадні, Бабруйску, Салігорску, Стоўбцах, Пружанах) людзі выйшлі на вуліцы пасьля адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. Праваабаронцы налічылі звыш 300 затрыманых (у тым ліку 14 журналістаў) падчас пратэстаў 14 ліпеня ў розных местах Беларусі.

Людзі выходзілі без плякатаў і транспарантаў, зьбіраліся ў розных месцах местаў, выгукалі лёзунгі і пляскалі ў далоні, групамі езьдзілі на роварах. Адбыліся масавыя затрыманьні, некаторых зьбівалі супрацоўнікі АМАП і "людзі ў цывільным". Асобныя пратэстоўцы спрабавалі адбіць затрыманых. Сьведкі паведамлялі пра сутычкі дэманстрантаў з АМАПам у раёне плошчы Перамогі ў Менску, дзе затрыманьнямі кіраваў камандзір АМАПу Дзьмітры Балаба. Паведамлялі пра надзвычай жорсткае затрыманьне і абыходжаньне з затрыманымі ў аўтазаках.

Начальнік ГУУС Менгрвыканкаму Іван Кубракоў паведаміў БелТА, што адміністрацыйныя пратаколы за падзеі 14 ліпеня складзеныя на 115 чалавек.

— Многія грамадзяне спрабавалі справакаваць бойку з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, — заявіў Кубракоў.

Паводле яго, супрацоўнікі органаў унутраных справаў "праводзілі тлумачальную працу", калі ў цэнтры Менску "сабралася каля 2000 грамадзянаў".

Паводле МУС, вечарам 14 ліпеня шэсьць супрацоўнікаў АМАП атрымалі траўмы, зь іх чатырох шпіталізавалі. Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў раніцай 15 ліпеня аб завядзеньні крымінальнай справы паводле арт. 342 КК — "арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". У цэнтры Менску ідуць "сьледчыя дзеяньні".

 

 

"Адыдзі, тлустая карова!" Пасьля закрыцьця ЦВК пачаліся затрыманьні


15 ліпеня каля Дома ўраду ў Менску, дзе месьціцца ЦВК, выстраілася чарга з ахвотных падаць скаргу ў Цэнтравыбаркам на яго ўчорашняе рашэньне аб адмове зарэгістраваць Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу кандыдатамі ў прэзыдэнты.

Пад вечар чарга зь дзьвюх тысяч чалавек расьцягнулася больш як на кілямэтар.

Людзі воплескамі віталі прадстаўніцу выбарчага штабу Віктара Бабарыкі Марыю Калесьнікаву і адваката Бабарыкі Ільлю Салея. Калесьнікава падзякавала беларусам, якія выйшлі 14 ліпеня на акцыі пратэсту па ўсёй Беларусі.

За гадзіну да сканчэньня працы ЦВК міліцыянты заклікалі людзей з чаргі разысьціся, папярэджваючы, што яны не пасьпеюць падаць скаргу асабіста.

А 19-й гадзіне ЦВК зачыніўся, і АМАП пачаў затрымліваць людзей.

Пасьля завяршэньня стрыму людзі ў цывільным схапілі карэспандэнта Свабоды Антона Трафімовіча і пазаштатную карэспандэнтку БелаПАН Віялету Саўчыц. Іх зьвезьлі ў мікрааўтобусе. Пазьней высьветлілася, што іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Журналістаў завезьлі ў пастарунак, пасьля чаго неўзабаве вызвалілі.

Акрамя гэтага, праваабарончы цэнтар "Вясна" паведамляе пра затрыманьні яшчэ 4 чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі "Вясны", у Барысаве затрымалі 15 чалавек, у Горадні — 5.

14:30 Паступова чарга ахвотных падаць скаргу ў ЦВК расьцягнулася да Чырвонага касьцёлу. А 14:30 у чарзе было агулам каля 140 чалавек.

15:00 Чарга дацягнулася да гатэлю "Менск", цяпер у ёй каля 210 чалавек.

15:10 За натоўпам назіраюць два міліцыянты ў форме і некалькі супрацоўнікаў у цывільным. Тым часам чарга ўжо павярнула ў бок вуліцы Берсана і турмы на Валадарскага.

15:30 Чарга дасягнула вуліцы Берсана, пасьля перастроілася ў бок праспэкту. Паводле падлікаў карэспандэнта, у ёй цяпер каля 280 чалавек. Канец чаргі цяпер знаходзіцца каля ўваходу ў гатэль "Менск".

15:40 На праспэкт людзей не пусьцілі. Міліцыя стаіць у ланцугу.

15:50 Да гатэлю "Менск" пад'ехаў АМАП, побач з гатэлем зьявіліся шэрыя аўтазакі. Перастройваюць чаргу на Берсана-Мясьнікова.

16:20 На праспэкце Незалежнасьці, дзе стаіць чарга з ахвотных падаць скаргу ў ЦВК, насупраць Дому ўраду і бліжэй да з'езду на вуліцу Бабруйскую, а таксама на вуліцы Савецкай зьявіліся аўтазакі.

16:30 Хвост чаргі цяпер знаходзіцца ля Міністэрства эканомікі на вуліцы Бэрсана, гэта 700 мэтраў ад ЦВК. Людзі падыходзяць, чарга ўвесь час расьце. Канец чаргі пільнуюць людзі ў цывільным.

16:45 У ЦВК прыйшла прадстаўніца выбарчага штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава разам з адвакатам Бабарыкі Ільлёй Салеем.

Стала вядома, што ЦВК пайшоў насустрач ахвотным падаць скаргі і працягнуў час працы амаль на гадзіну — з 18 да 18:50.

16:50 Марыя Калесьнікава распавяла, што падала скаргу ў ЦВК і што ёй вельмі спадабалася, які іх прынялі — ветліва і дружалюбна. Яна падзякавала ўсім, хто адгукнуўся на просьбу падаваць скаргі, заклікала ўсіх не паддавацца на правакацыі.

16:55 Чарга з плошчы Незалежнасьці паварочвае за Чырвоны касьцёл, спускаецца па вуліцы Берсана да вуліцы Мясьнікова і заварочвае ў бок вакзалу. Прыехаў УАЗ з чатырма ППС-нікамі, яны рэгулююць чаргу на скрыжаваньні.

Адзін з удзельнікаў набыў за свае грошы ваду і раздае яе тым. хто стаіць у чарзе.

17:10 На дзьвярах ЦВК зьявілася абвестка, што скаргі ў ЦВК асабіста ад грамадзянаў будуць прымацца толькі сёньня, а ад заўтрашняга дня — выключна па пошце.

17:15 Удзельнік чаргі, малады чалавек рокаў 35-ці:

 

— Непераканаўчымі былі ўчорашнія аргумэнты Ярмо[шынай], каб адмовіць Бабарыку і Цапкалу. І фільмы гэтыя прапагандысцкія — ім ніхто ня верыць. Няхай бы пра Лу-каку зьнялі, пра яго маёмасьць. Я вызначуся, за каго галасаваць, калі прэтэндэнты аб'яднаюцца, альбо прагаласую супраць усіх. У любым выпадку на выбары пайду.

17:18 Удзельніца чаргі, актывістка Вольга Мікалайчык: я паглядзела на твары людзей — які цуд! Я гатовая за іх яшчэ ня раз пасядзець! Нам трэба салідарызавацца. І тое, што беларусы гэта адчулі — сьведчаньне таго, што мы на слушным шляху.

17:22 Людзі прыносяць тым, хто стаяць у чарзе, ваду і ежу. Мянчук у эфіры "Свабоды" сказаў, што ня першы раз ужо раздае ваду людзям з чаргі да Цэнтральнай выбарчай камісіі, якія прыйшлі падаць скаргу на нерэгістрацыю кандыдатаў. Мянчук сказаў, што зрабіў гэта, бо трэба дапамагаць адзін аднаму. Ён адмовіўся назваць суму, якую выдаткаваў на закупку вады. Мянчук сказаў, што гэта дробязі ў параўнаньні з тым, што церпяць людзі, якія знаходзяцца ў ізалятары. Прыносяць і раздаюць таксама ежу.

17:25 Чарга расьцягнулася да тэатру Музкамэдыі. Яна большая за кілямэтр. Паводле падлікаў журналістаў, у ёй стаіць каля 2 тысяч чалавек (2 чалавекі на мэтар у сярэднім).

17:30 Малады чалавек рокаў 30-ці:

— Я ўсіх сваіх знаёмых буду агітаваць за Ціханоўскую. У дзень галасаваньня на ўчастку зраблю сэлфі і па хэштэгу ў сацсетках буду лічыць, хто яшчэ галасаваў.

17:35 Жанчына рокаў 50-ці:

— Я не магу схаваць эмоцыяў і сьлёз: я ганаруся нашым народам. Колькі ж яшчэ можна жыць у гэтым "зазяркальлі". Уражвае колькасьць людзей, якія прыйшлі выказаць сваю нязгоду: як учора ў ЦВК, яшчэ да рашэньня суду, было абвешчана, што Бабарыка злачынца. Людзі разумеюць, што гэта незаконна.

Такім, як Ярмо, выгадна аб'яўляць такую самаарганізацыю нечыімі "проіскамі": яны кажуць гэта для людзей, у каго няма інтэрнэту. У кожнай сям'і людзі абмяркоўваюць сытуацыю, што ніхто не абаронены, і мяне, і кожнага могуць пасадзіць без суда і сьледзтва і асудзіць.

17:43 Старшыня ЦВК Ярмо пракамэнтавала чаргу:

— Несанкцыянаваныя акцыі "арганізаваныя і сплянаваныя" ў Беларусі штабамі двух палітыкаў, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатамі на пасаду прэзыдэнта.

17:40 Тымчасам чарга закручваецца ўсё большымі петлямі, яе канца ўжо ня бачна. Людзі далучаюцца, нягледзячы на тое, што шанцаў падаць сёньня скаргу асабіста відавочна няма. Час працы ЦВК сёньня працягнуты да 18:50.

17:44 Малады чалавек рокаў 25:

— У нас аднаго калегу з працы ўчора забралі: ішоў да жонкі ў кавярню, сёньня ён на працу ня выйшаў — ня ведаю, што зь ім. Хапалі тых, хто проста ішоў: міліцыя хацела паказаць, што яна нешта робіць.

17:50 Жанчына рокаў 35:

— Нам вельмі не падабаецца тое, што адбываецца ў нашай краіне, мы чакаем перамен і сумленных выбараў. Павінны баць зарэгістраваныя Цапкала і Бабарыка, выпушчаныя палітвязьні. Абліць брудам чалавека без суду, зь незразумедым "сьледзтвам" АНТ — няма словаў! Важна ня тое, што мы пішам, а тое, што мы думаем. І тое, што мы сьмела аб гэтым гаворым — за гэта варта змагацца.

18:00 Жанчына рокаў 60-ці:

— Мы будзем стаяць да раніцы, каб заўтра быць першымі. Нас абрабавалі, не палічылі нашы галасы. Я сама зьбірала подпісы за Бабарыку, і ўсе подпісы былі правераныя чатырма чалавекамі. Нам надакучыла жыць 26 рокаў у вечнай хлусьні.

У 2015 выбарамі ніхто не цікавіўся, а цяпер вырасла моладзь, якая ня хоча жыць пры гэтым прэзыдэнце. І я, пажылая жанчына, не хачу.

18:03 Міліцыянты выкручваюць чаргу па Сэндайскім сквэры і вакол тэатру музкамэдыі. Тут на невялікім пятачку ўжо зрабілі з чаргі некалькі петляў.

18:06 Жанчына рокаў 50:

— Гэтай энэргіяй мы ўсе цяпер заражаемся адзін ад аднаго. Цяпер ніводзін прыстойны чалавек ня можа заставацца па-за палітыкай.

18:08 Некалькі чалавек у чарзе сядзяць на складных зэдліках з ноўтбукамі: яны і ў чарзе працягваюць сваю дыстанцыйную працу.

18:10 Вуліцу Мясьнікова перакрылі з боку плошчы Мясьнікова. Міліцыянты праз гучную сувязь папярэджваюць, што ЦВК а 19:00 сканчае працу, і заявы можна будзе падаць у электронным выглядзе, людзям прапануюць разыйсьціся.

18:13 Малады чалавек рокаў 35:

— Для мяне важна, каб надышлі зьмены, бо надзеі на лепшага ўсё менш, і дзеючы прэзыдэнт не спрыяе таму, каб гэтыя надзеі зьявіліся.

18:15 Жанчына рокаў 60:

— Калісьці я сама галасавала за Лу-каку, бо лічыла, што гэта той чалавек, які павядзе наперад. Але ўчора я паглядзела, як разганялі модадзь у Менску — цяпер мне вельмі балюча і горача, што наша краіна падышла з гэтым прэзыдэнтам да такіх жахаў. Таму я стаю, каб да выбараў далучыліся тыя, каго ЦВК выкінула.

Я ўжо пажыла дастаткова, але хачу, каб мае ўнукі бачылі сьветлую будучыню.

18:21 Мужчына рокаў 60, які прадставіўся як менскі кіроўца Леанід:

— Сяргей Ціханоўскі раскатурхаў людзей, я буду галасаваць за Сьвятлану Ціханоўскую.

18:24 Пад’ехалі два аўтазакі і мікрааўтобусы да тэатру музкамэдыі. Візуальна ў чарзе стаяць ад 2 да 3 тысячаў чалавек.

18:34 У чарзе стаяць і людзі з роварамі. Малады чалавек 22 рокаў:

— Гэтыя выбары — першыя, у якіх я ўдзельнічаю. Калі нічога не памяняецца — трэба будзе зьяжджаць. Тут няма дзе працаваць, акрамя ІТ-сфэры. Беларусы заслугоўваюць большага, чым яны маюць. Курс Лу-какі ні да чаго не вядзе, а ў канкурэнтаў сабраліся каманды прафэсіяналаў.

18:37 Паставілі апамаўцаў і людзей у цывільным ля канца чаргі. Нікога не падпускаюць. Міліцыянты пэрыядычна паўтараюць мантру:

— ЦВК працуе да 19:00, вы не пасьпееце падаць свой зварот, можаце даслаць яго па электроннай пошце. Калі ласка, разыходзьцеся. Пад'ехалі яшчэ два аўтазакі з унутранымі войскамі, але людзі не разыходзяцца. На Мясьнікова не пускаюць машыны.

18:44 Вуліцу Мясьнікова рыхтуюць да зачысткі, шмат аўтазакаў, спэцыяльных аўтобусаў і міліцыі.

18:46 Група моладзі рокаў па 20:

— Людзі стаяць, бо хочуць паказаць, што яны ёсьць. Палітвязьні сядзяць за нас, і калі закінуць гэтую справу — так ня пойдзе. Калі б'юць жанчыну дубінкай, бабулі руку ламаюць — чалавек ня можа сядзець спакойна. Нам трэба вызначыцца з тактыкай: ёсьць армянская тактыка — разьбягацца ад АМОНа і вяртацца, гэта, здаецца, правільная тактыка. Але і дапамагаць тым, каго б'юць, трэба.

18:54 Дзяўчына рокаў 22, якая выйшла з ЦВК, падаўшы заяву:

— Мы стаялі 6 гадзінаў. У мяне быў нумар 1 110 — я так зразумела, што за дзень прынялі сёньня столькі заяваў.

18:52 Дзяўчына рокаў 25:

— Страшна, вядома, калім бачыш гэтыя аўтазакі, але мне няма чаго губляць. Я рада, што прыйшла.

18:59 Маладому чалавеку, які толькі што зайшоў, сказалі, што ён апошні. Яму далі з сабой цэлы стос скаргаў. Людзі пачынаюць разыходзіцца.

19:01 Гучаць воплескі. Каму? Дзяўчына рокаў 20:

— Мы пляскалі самі сабе і ўсяму беларускаму народу.

19:04 Унутраныя войскі перакрылі ланцугом вуліцу Мясьнікова. Перакрыты таксама праспэкт у раёне Паштамта.

19:06 Здымачную групу "Свабоды" АМАП хацеў пасадзіць у свой аўтобус, але пабачыўшы дакумэнты, адпусьцілі.

19:09 Пачалася зачыстка. Людзі ў цывільным пачалі затрымліваць выпадковых людзей, якія разыходзяцца з чаргі, і забіраць іх у аўтазакі. Людзі не разьбягаюцца, а працягваюць спакойна разыходзіцца. Зачыняюць станцыі мэтро "Плошча Перамогі" і "Кастрычніцкая".

19:12 Сьведкі-жанчыны:

— АМАПавец штурхнуў жанчыну і сказаў "Адыдзі, тлустая карова!".

19:10 Сьведка-хлопец кажа, што па рацыі чуў, як загадвалі затрымліваць толькі мужчын.

19:15 Паводле сьведкі, з аднаго з аўтазакаў даносіліся гучныя крыкі. Перакрываюць праспэкт Незалежнасьці, ля гатэлю "Менск" затрымалі раварыста, там прысутнічае кіраўнік менскага АМАПу Дзьмітры Балаба, стаяць тры аўтазакі і два мікрааўтобусы.

19:23 Сыгналяць аўтамабілі, якія праяжджаюць міма. На прыступках Галоўпаштамту засталіся групы людзей. АМАП жывым ланцугом адцясьняе іх ад будынку.

19:27 Людзі разыходзяцца. Стрым завершаны.

19:30 Менскае мэтро паведаміла ў Твітэры, што станцыі "Кастрычніцкая", "Купалаўская" і "Плошча Перамогі", па рэкамендацыі ГУУС, з 19:05 зачыненыя на ўваход і выхад, "з мэтай выключэньня перапаўненьня плятформаў і вэстыбюляў". Цягніка ідуць без прыпынку на дадзеных станцыях.

19:37 Пасьля завяршэньня стрыму затрымалі карэспандэнта Свабоды Антона Трафімовіча. Таксама затрымалі пазаштатную карэспандэнтку БелаПАН Віялету Саўчыц.

19:39 У менскім аддзяленьні пошты на чыгуначным вакзале адключылі сьвятло, людзі пачалі пляскаць у далоні.

Галоўпаштамт каля плошчы Незалежнасьці вырашылі закрыць "па тэхнічных прычынах", як толькі туды падышлі людзі, каб адправіць свае скаргі ў ЦВК.

19:47 На праспэкце Незалежнасьці АМАП затрымаў раварыста. Ён запытаў, ці можа праехаць, удакладніў, што на Багдановіча. Пасьля гэтага забралі.

19:50 У Горадні на Савецкай плошчы затрымалі двух раварыстаў, якія мянялі кола ў ровара.

20:10 Праваабарончы цэнтар "Вясна" паведамляе, што ім вядомыя імёны ўжо 6 затрыманых у Менску: Аляксандар Куўшынаў (затрыманы на ровары зь дзіцячым крэслам каля гатэлю "Менск"), Антон Кузменка, Пётар Шамшэеў, Павел Хаміцкі, Антон Трафімовіч (журналіст "Радыё Свабода"), Віялета Саўчыц (журналістка "БелаПАН").

Як паведамляюць праваабаронцы і відавочцы, затрымалі таксама грамадзяніна ЗША прозьвішча ўдакладняецца).

У Барысаве затрыманыя ўжо мінімум 15 чалавек: Іван Самсонаў, Сьвятлана Самсонава, Аляксандар Камісаранка, Дзяніс Мандзік, Юлія Іваноўская, Багдан Усьцінаў, Марыя Кукарэка, Іван Сергіевіч і яшчэ як мінімум 7 чалавек. Сьпіс абнаўляецца.

20:15 Плошчу Незалежнасьці зачысьцілі, запусьцілі рух транспарту. Па праспэкце яшчэ курсуюць аўтазакі і мікраатобусы з праваахоўнікамі ў цывільным. Каля плошчы Незалежнасьці прыпаркаваныя некалькі аўтазакаў, дзяжурыць АМАП.

АМАП спрабуе выцесьніць людзей з плошчы Незалежнасьці.

20:15 Кадры затрыманьняў у Менску:

20:45 Вызвалілі карэспандэнта "Свабоды" Антона Трафімовіча і пазаштатную карэспандэнтку "БелаПАН" Віялету Саўчыц.

Напярэдадні штаб экс-старшыні "Белгазпрамбанку" Віктара Бабарыкі падрыхтаваў скаргу на парушэньне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, апублікаваў яе на сваім сайце і заклікаў беларусаў таксама раздрукаваць гэтую скаргу, падпісаць і падаць у ЦВК — асабіста або праз пошту.

У скарзе патрабуюць:

адмяніць рашэньне ЦВК і зарэгістраваць Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі,
зьмяніць меру стрыманьня Віктару і Эдуарду Бабарыкам, Сяргею Ціханоўскаму і іншым палітвязьням.


"Радыё Свабода", 15 ліпеня 2020 р.

 

 

Чарга ў падтрымку Цапкалы і Бабарыкі налічвае амаль 2,5 тысячы беларусаў


Беларусы прадаўжаюць падыходзіць да плошчы Незалежнасці ў Менску.

Чарга ў Цэнтрвыбаркам расцягнулася ўжо больш, чым на кіламетр. У ёй стаіць больш за 2250 чалавек, паведамляе тэлеграм-канал МКБ.

Ад гатэля "Менск" чаргу разгарнулі ў бок вуліц Берсана і Мяснікава.

Беларусы патрабуюць рэгістрацыі сваіх кандыдатаў у прэзідэнты

Беларусы другі дзень запар выходзяць на вуліцы і пляцы местаў у падтрымку незарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты.

Сёньня дамагацца справядлівасці ды выходзіць на пратэсты людзей заклікаў кандыдат у прэзідэнты Валер Цепкало. У інтэрнэце ды сацыяльных сетках шматлікія ўдзельнікі ўчорашніх акцый таксама заклікалі беларусаў выйсьці на цэнтральныя вуліцы ды пляцы сваіх местаў сёння ў 19:00.

Сёння — першы дзень дазволенага этапу агітацыі за кандыдатаў у прэзідэнты. Людзі вырашылі скарыстацца сваім законным правам на легальныя пікеты.

19:30 Беларусы ідуць у бок вакзала ў Менску, частка людзей стаіць поруч Галоўпаштамту. Аўтамабілісты актыўна сігналяць.

19:37 Людзі фармуюць чаргу да паштовага аддзяленьня на вакзале. Да іх рухаецца каля сотні чалавек, каб далучыцца.

19:47 Жыхары Віцебску поруч бізнэс-цэнтру "Марка-сіці", у Бабруйску — поруч парку 50-рочча ВЛКСМ, у Барысаве выйшлі на галоўны месцкі пляц.

19:50 Людзі сабраліся поруч цэнтральнага чыгуначнага вакзала ў Менску, заходзяць у будынак вакзала, пляскаюць у ладкі, падтрымліваюць сваіх кандыдатаў у прэзідэнты.

19:55 Цэнтр Менска, вуліца Няміга ды праспэкт Машэрава гудуць!

19:57 Кіроўцы падтрымліваюць сігналамі пратэсты ў цэнтры Менску.

20:01 У Пінску людзі зьбіраюцца каля крамы "Алми" на вуліцы Цэнтральнае.

20:05 Увесь праспэкт Незалежнасьці ў Менску ад станцыі мятро "Маскоўская" да "Акадэміі навук" гудзе.

20:06 Гамяльчане зьбіраюцца ля будынка цырку на вуліцы Савецкае.

20:08 У раёне Акадэміі Навук аўтамабілісты актыўна нагадваюць менчукам пра пратэст і барацьбу за сваіх кандыдатаў у прэзідэнты.

20:12 Менская Няміга пратэстуе: аўтамабілісты сігналяць, няспынна.


"Хартыя'97%", 15 ліпеня 2020 р.

 


Дэманстранты нанеслі траўмы шасці амапаўцам, чатыры з іх шпіталізаваныя


Прэс-служба МУС апублікавала рэліз па выніках учарашняй сутычкі ўдзельнікаў пратэстаў з АМАПам.

"У Менску падчас стрымання несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў пацярпелі супрацоўнікі АМАП.

Увечары 14 ліпеня некалькі ўдзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў спрабавалі справакаваць беспарадкі і сутыкненні з праваахоўнікамі. Яркае сведчанне таму — кадры, на якіх выразна відаць, як з дзясятак апантаных малойчыкаў кідаюцца на аднаго амапаўца.

У выніку бойкі шэсць міліцыянтаў АМАП ГУУС Менгарвыканкама атрымалі траўмы, з іх чацвёра шпіталізаваны".

Як паведамлялася, па фактах удзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, распачата крымінальная справа.

 


Пры разгоне дэманстрантаў у Менску пенсіянерцы зламалі руку


Спадарыні Ірыне 58 рокаў, яна пенсіянерка, раней працавала бухгалтарам. Увечары 14 ліпеня яна апынулася на праспекце Незалежнасці, каля сквера Янкі Купалы, калі там адбываліся затрыманні.

— Я ішла, а АМАПаўцы цягнулі кагосьці ў аўтазак. Міліцыянеры зачапілі мяне, я звалілася на руку і зламала яе, — расказвае спадарыня Ірына.

Яе адвезлі ў шостую бальніцу, наклалі гіпсавую павязку і адпусцілі дадому.

— Усё адбылося вельмі хутка, я сама не зразумела як, таму і не паспела адскочыць. Мне здаецца, яны не хацелі нічога кепскага зрабіць, самі дапамаглі мне ўстаць.

У даведцы напісалі "задавальняючы стан абломкаў", закрыты пералом левай промневай косці, — кажа жанчына.

Ужо а 7:30 ранку да спадарыні Ірыны прыйшлі міліцыянеры, каб апытаць пра інцыдэнт.

— Магчыма, яны хацелі даведацца, ці буду я на кагосьці падаваць заяву. А то яшчэ скажуць, што я адна гэтых пятнаццаць чалавек АМАПаўцаў паваліла.

Ірына Вітальеўна выйшла на акцыю свядома ці апынулася там выпадкова?

— Выпадкова ішла, там жа ўсе выпадкова ішлі. Усе выйшлі пагуляць, і я таксама. Не шкадую, што там была. Калі трэба будзе, то і сёння з такой рукой пайду гуляць. Свежае паветра — гэта першая справа. Я пенсіянерка, дома сумна, трэба часцей гуляць.

 


Ля Дома ўрада выцягнулася чарга выбарцаў,

якія прыйшлі падаць скаргу на нерэгістрацыю Бабарыкі


У чарзе стаіць каля 60 чалавек.

А 13-й пад Домам урада сабраліся 60 чалавек.

— Мы падышлі ў 10:30. У чарзе ўжо стаяла 20 чалавек, — расказваюць мужчыны, якія цяпер чакаюць у самага ўвахода.

У чарзе стаяць маладыя мужчыны. Дзмітрый і Яўген — уласнікі бізнэсу. Падчас абедзеннага перапынку яны далучыліся да ахвотных абскардзіць адмову Бабарыку. Тлумачаць, што прыйшлі сюды, бо кіруюцца планам, агучаным штабам, і будуць спрабаваць адстойваць свайго кандыдата ў рамках закона.

Яна — інжынер каструктар студыі "Зробім". Дзяўчына пакідала подпісы ў падтрымку Бабарыкі і Цапкалы, а цяпер абурана дзеяннямі ЦВК. У заяве яна просіць перагледзець рашэнне камісіі і змяніць меру стрымання, абраную для Віктара Дзмітрыевіча.

— Падпісвалася за гэтых людзей, бо лічу, што ў іх дастатковы кіраўнічы вопыт, каб узначаліць краіну. І калі Бабарыку затрымалі, я толькі больш пераканалася, што мела рацыю, калі патрымлівала яго.

Не ўсе, канечне, вераць, што ЦВК успрыме іх заявы ўсур’ёз.

— Абавязкова прыдзяруцца, што нешта не так аформлена, — перагаворваюцца дзяўчаты.

Юрысты штаба Бабарыкі абвесцілі, што яны маюць намер падаць скаргу на рашэнне ЦВК сёння а 17-й гадзіне.


Наталля Лубнеўская

 

 

Дапоўненыя звесткі: учора ў Беларусі затрымалі 303 дэманстрантаў


Як мінімум 303 чалавек затрымалі за вечар 14 ліпеня ў розных местах Беларусі, паведамляюць праваабаронцы. Людзі пратэставалі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы і патрабавалі свабодных выбараў.


Тут ніжэй — няпоўны спіс затрыманых, сабраны праваабарончым цэнтрам "Вясна".


Нагадаем, што ў турмах знаходзяцца 25 палітычных вязняў, а яшчэ больш за 700 чалавек з пачатку "прэзідэнцкай кампаніі" зазналі палітычна матываваны адміністратыўны пераслед або затрымліваліся. Такога маштабу рэпрэсій не было падчас ніводных ранейшых выбараў.


Менск


Міхаіл Ільін (журналіст) — вызвалены
Арцём Маёраў (журналіст) — вызвалены
Вадзім Бязмен
Антон Твардоўскі
Арцём Святлічны
Арцём Карнейчык
Дзмітрый Прохараў
Мікалай Сотнікаў (непоўнагадовы)
Тарас Абраменка
Анатоль Чылік (блогер)
Віталь Трыгубаў
Максім Гінзбунг
Алесь Пілецкі (журналіст) — вызвалены
Андрэй Рабчык (журналіст) — вызвалены
Уладзіслаў Таранда
Станіслаў Таранда
Валянцін Галімовіч
Аляксандр Озераў
Анатоль Сакалоўскі
Сяргей Ралько
Арцём Лява (журналіст)
Сяргей Кадомскі
Уладзіслаў Макавец
Антон Кліменка
Кацярына Андрэева (журналістка)
Яўген Вярбіцкі
Аляксандр Чачура
Сяргей Галецкі
Дзмітрый Пісарчык
Сяргей Івашкоў
Аляксей Парошын
Аляксандр Пілюк
Мікіта Красноў
Глеб Ляўчынскі
Уладзіслаў Мініч
Аляксей Святцаў
Уладзімір Казаноўскі (разбілі брыво)
Аляксей Чорны
Мікіта Свярыдаў
Канстанцін Рускіх
Тарас Грудзінка
Антон Карсакоў
Эндзі Смайт (аператар BBC) — вызвалены
Сяргей Сіліч
Ілля Антоненка
Аляксей КачанАндрэй Дзямчук (адвезлі ў РУУС Савецкага раёна)
Дзмітрый Баглай
Аляксей Бразгоўка (затрыманы ў Новай Баравой)
Уладзіслаў Осіпаў
Андрэй Дараховіч
Аляксей Шэлег
Кірыл Свіценкоў
Арцём Харошка
Аляксандр Корсун
Пётр Бусько
Дзяніс Дашчынскі
Аляксандр Салагуб
Кірыл Фядосаў
Аляксандр Карняйчук
Максім Чаркас
Юрый Літвінаў
Арсеній Дзядок (непоўнагадовы)
Алег Вайтко
Наталля Міхалькевіч
Ігар Ласіцкі
Яўген Ліпень
Яраслаў Недасекін
Кірыл Цярохін
Андрэй Ланцэвіч
Аляксей Полаз
Марыян Залясінскі
Юрый Прыжок
Вольга Самахвал
Мікіта Клімовіч
Дзмітрый Бадыгін
Вадзім Сямёнаў
Барыс Акімаў
Леанід Емяльяненка
Віктар Цяліцын
Яўген Карнейчык
Андрэй Кохан
Міхаіл Кубараў
Станіслаў Асатуран
Іван Бадроў
Спартак Сірэнка
Святлана Кацяловіч
Мікіта Цыганкоў
Ягор Анісімаў
Аляксандр Сарвас
Ігар Разумовіч
Арцём Паўлечка
Глеб Волкаў
Мікіта Валатовіч
Дзяніс Сачышын
Арцём Лысакоўскі
Андрэй Каценя
Дзмітрый Цехановіч
Алег Міхальчук
Аляксей Бурак
Генадзь Кавалёў (грамадзянін РФ)
Арцём Алёхін
Ігар Дорашаў
Антон Шумаў
Аляксандр Навумец
Глеб Кавалеўскі
Аляксей Міклашэвіч
Уладзімір Хамячкоў
Вольга Сцепаненка
Аляксандр Жалевіч
Сяргей Пастухоў
Алан Чаган
Віктар Падароўскі
Дзмітрый Зайцаў
Ягор Калугін (непоўнагадовы)
Кацярына Бендзік
Вадзім Каспяровіч (білі па твары пры затрыманні)
Аляксандр Кісцень
Аляксандр Пінчук
Яўген Гормаш
Андрэй Федаронак
Кацярына Раманава
Павел Якімук
Леў Тур'янскі
Аляксей Шумкін
Аляксандр Траскоўскі
Ігар Ілляш (журналіст, адвезлі ў РУУС Савецкага раёна)
Дзмітрый Дрэбязаў
Аляксандр Сапун
Дзмітрый Мірончык
Арцём Раманенка
Аляксей Цеплякоў
Ян Анановіч
Уладзіслаў Пыхцін
Аляксей Аляксееў
Аляксандр Фірсаў
Юрый Карпеня
Павел Васілевіч
Уладзіслаў Салавей
Уладзімір Макарэвіч
Ганна Бялко
Кірыл Салдаценка
Дар'я Мельнік
Антон Шмаўганец
Яўген Гурскі
Сяргей Карбановіч
Іван Арыстаў
Арцём Капыркін (прывезлі ў РУУС Кастрычніцкага раёна)
Рафік Кенгерлі
Павел Саўчанка
Алег Ліпскі
Вікторыя Ліпень
Павел Бацэкін
Віталь Мароз
Вартан Аганэзаў
Данііл Шафран
Сяргей Казакоў
Наталля Амбражэвіч
Андрэй Жураўлёў
Сяргей Шэмчук
Аляксандр Кішковіч
Юлія Якоўчык
Данііл Гулевіч
Аляксандр Калеснікаў
Аляксей Суднікаў (журналіст) — вызвалены
Дзяніс Меляшко
Аляксей Ткачук
Іван Бажэнаў
Ягор Цялушка
Ілля Капытаў
Уладзімір Гаранскі
Сяргей Маскаленчык (адвезлі ў РУУС Ленінскага раёна)
Сяргей Каламенкін
Даўд Банузай
Усевалад Зарубін (журналіст)
Дар'я Юшчык
Яўген Бандарчык
Максім Каратчэня (Заводскі РУУС)
Максім Лакціёнаў
Уладзіслаў Бялоў
Дзмітрый — сябар Уладзіслава Бялова
Яўген Фельдмахер
Аляксандр Пучынскі
Павел Нявыглас (непоўнагадовы, адпусцілі з РУУС Савецкага раёна з пратаколам па арт. 23.34 КаАП)
Мікіта Кіжло
Аляксандр Пятроў
Дзяніс Рахманько
Ян Вашчанка (непоўнагадовы, Фрунзенскае РУУС)
Уладзіслаў Мацуновіч (адпусцілі з Заводскага РУУС, складзены пратаколы па 23.34 і 23.4 КаАП)
Дзмітрый Калясачнікаў (РУУС Ленінскага раёна, склалі пратакол па арт. 23.4 КаАП)
Дзмітрый Громаў
Аляксей Нямковіч (складзены пратаколы па арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП)
Антон Раманоўскі
Вадзім Паўловіч — вызвалены
Аляксей Ангельцаў
Віталь Гушчын
Сяргей Цалей
Аркадзь Комар (пакінулі ў ІЧУ да суда)
Глеб Гатоўка
Мікалай Логвінаў (РУУС Фрунзенскага раёна)
Ягор Дзержановіч
Станіслаў Арэшка
Ілля М.
Сяргей Рашэтнікаў
Дзмітрый Гарбачык
Іван Бялько
Яўген Кракасевіч (РУУС Фрунзенскага раёна)
Леанід Вайтовіч
Дзмітрый Халупка (РУУС Цэнтральнага раёна, затрыманы да суда)
Аляксей Арбузаў
Уладзімір Нікіцін
Ігар Рэмез
Генадзь Ганчарык (РУУС Ленінскага раёна) — вызвалены
Яўген Герман (РУУС Ленінскага раёна) — вызвалены
Анатоль Наўмовіч (РУУС Фрунзенскага раёна, пакінулі ў ІЧУ да суда)
Аляксандр Разанцаў
Валерый Казак — вызвалены
Аляксей Пятровіч — вызвалены, складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП
Maksim Peterson
Аляксей Шаметаў — вызвалены
Аляксей Лаўрэнаў
Іван Смалонскі
Уладзіслаў Шчуцкі
Андрэй Болтач
Усяслаў Качаноўскі — вызвалены
Андрэй Олесаў — вызвалены
Татарынаў Аляксей
Павел Чычырка
Сяргей Шашэль
Кірыл Ратафея
Раман Кацура
Максім Рудзь
Андрэй Парамон — вызвалены без складання пратакола
Андрэй Кушнераў — вызвалены без пратакола
Аляксандр Бярозка
Кірыл Карнашэўскі
Уладзіслаў Маліноўскі
Павел Крывіцкі
Дзяніс Пешкаў (затрыманы да суда)
Аляксандр Сурабка — вызвалены
Алексей Масюк — вызвалены


Пружаны


Юрый Папко (у ІЧУ да суда)
Міхаіл Кісель (у ІЧУ да суда)
І яшчэ 5 чалавек, якіх у хуткім часе адпусцілі


Гомель


Валер Сляпухін
Марына Драбышэўская (журналістка, вызваленая)
Надзея Пужынская (журналістка, вызваленая)
Юрый Глушакоў (журналіст, вызвалены, складзены пратакол па 23.34 КаАП)
Яўген Сакалоў
Уладзімір Касцюкевіч
Кірыл Комкін
Аляксей Жулаеў
Уладзіслаў Мельнікаў
Максім Сцепура
Філіп Юрчанка
Аляксандр Лямешка
+ яшчэ як мінімум 1 чалавек


Берасце


Аляксандр Ярмоліч (у ІЧУ да суда)
Міхей Куран
Павел Кінчаў
Даніла Палянскі (журналіст)
Яўген Сіняк
Аляксей Макееў
Раман Кандрацюк (у ІЧУ да суда)
Віктар Локцікаў (у ІЧУ да суда)
Сяржук Леўчанка (у ІЧУ да суда)
Віталь Макарэвіч
Аляксей Бурко
Віталь Казак (у ІЧУ да суда)
Павел Швейкус
і яшчэ 21 чалавекі, большасць з якіх адпусцілі


Салігорск


Затрыманы як мінімум два чалавекі. Вядома пра заттрыманне Аляксандр Канановіча, які шпацыраваў на цэнтральнай плошчы разам з жонкай і непоўнагадовымі дзецьмі.


Бабруйск


Як мінімум 4 затрыманні: Анастасія і Іван, дзяўчына і хлопец на ровары (раварыста адпусцілі).


Стоўбцы


Затрыманы Андрэй Буката — каардынатар ініцыятыўнай групы Сяргея Чэрачня.


Горадня


Затрыманы Уладзімір Родчанка, дастаўлены ў РАУС Ленінскага раёна. Пазней яго вызвалілі, але пакуль што не аддалі аўтамабіль, на якім ён ездзіў з бчб-сцягам.


Віцебск


Удзельніцу акцыі 14 ліпеня Ганну Свірыдаву затрымалі на наступны дзень проста на працы.

Кантакты праваабаронцаў "Вясны", куды можна звярнуцца ў выпадку, калі вас ці вашых блізкіх затрымалі на мірнай акцыі: (029) 841-39-81, Грамадская прыёмная Менска. Можна пісаць у Signal, WhatsApp, Telegram.

 

 

МУС: "Міліцыя з народам!"


На фэйсбук-старонцы "МУС Беларусі" з'явіўся зварот пад назвай "Міліцыя з народам", прысвечаны падзеям 14 ліпеня ў цэнтры Менска. Таксама на гэтай старонцы з'явіліся відэазапісы, у якіх сілавікі дапамагаюць грамадзянам у розных складаных сітуацыях. Адно з відэа пазней апублікавала ў сябе на старонцы прэс-сакратарка Вольга Чамаданава.

"У Менску 14 ліпеня адбывалася бязмежжа. Правакатары, якія сядзяць у Варшаве і Кіеве, вывелі нешматлікі, але агрэсіўны натоўп на вуліцы беларускай сталіцы. Усе тэлеграм-каналы і сацыяльныя сеткі абляцела відэа, дзе раз'юшаная зграя накінулася на міліцыянера і пачала збіваць яго рукамі і нагамі. Былі і іншыя выпадкі нападаў, але няхай з гэтым разбіраюцца кампетэнтныя органы. Мы ж звернем увагу вось на які факт: калі каму-небудзь з удзельнікаў незаконнай акцыі стала дрэнна, да каго яны адразу кінуліся па дапамогу? Правільна, адразу ж пабеглі да міліцыі з крыкамі "дапамажыце"! І колькі б міліцыю да гэтага ні штурхалі, ні зневажалі — яна адразу ж прыйшла на дапамогу. Як і заўсёды гэта робіць. Таму што міліцыя з народам", — гаворыцца ў звароце.

 


У Менску пачаліся суды над затрыманымі 14 ліпеня. Некаторым даюць суткі


15 ліпеня ў раённых судах Менска пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні ўдзельнікаў акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, піша spring96.org.

"Вясна" валодае звесткамі пра больш за 240 затрыманых у Мінску. Частку з іх вызвалілі альбо без пратаколаў, альбо з пратаколамі па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі), яшчэ частку пакінулі ў ізалятары да суда.

Вядомыя два прысуды. У судзе Цэнтральнага раёна Дзмітрый Халупка і Павел Крывіцкі атрымалі па 10 сутак арышту.

Дзмітрый Анцеповіч (Заводскі раён) атрымаў 1080 рублёў штрафу, Яўген Кракасевіч (Фрунзенскі раён) 1350 рублёў штрафу), Дзмітрый Гарбачык (Кастрычніцкі раён) (1080 рублёў). Іван Бялько — 13 сутак.

 


У сталіцы зноў аўтазакі, затрыманні грамадзян. Закрытыя цэнтральныя станцыі метро, паштамт


Другі дзень запар у Менску адбываюцца акцыі пратэсту.

14 ліпеня людзі стыхійна сабраліся ў ланцугі ў дзясятку розных раёнаў места. Улады адказалі затрыманнем не менш за 240 чалавек. У раёне плошчы Перамогі і Нямігі моладзь супраціўлялася затрыманням. У выніку заведзеная крымінальная справа.

15 ліпеня больш за 2500 чалавек прыйшлі падаць скаргі на дзеянні Цэнтрвыбаркама. Чарга расцягнулася на 1,3 км ад Дома ўрада да Нямігі.

Цэнтрвыбаркам быў няздольны апрацаваць такую колькасць скаргаў і не прыняў усіх да закрыцця. Тады людзі мелі намер адправіцца на цэнтральны паштамт, каб выслаць свае скаргі поштай.

У адказ Галоўпаштамт атрымаў загад закрыцца. 

Да Цэнтрвыбаркама падагналі аўтазакі, прывезлі салдат Унутраных войскаў.

Пасля 19:00 пачаліся першыя затрыманні. Людзей адціскаюць з пляцоўкі перад Музычным тэатрам па вуліцы Мяснікова, плошчы Багушэвіча, дзе стаяў канец чаргі.

Карэспандэнты перадаюць пра закрыццё станцый метро "Плошча Перамогі", "Купалаўская" і "Кастрычніцкая".

 


ДАІ ў цэнтры Менска спыніла машыну з нацыянальнай сімволікай


Сёння ў цэнтры Менска на скрыжаванні Леніна і Незалежнасці 2 машыны ДАІ заблакавалі Рэно з БЧБ на даху і люстэрку.

Кіроўца Сяргей кажа:

— Гэта мой сцяг, а для супрацоўнікаў — гэта "неўстаноўлены прадмет". Чакаю пратакол.


"Наша Ніва", 15 ліпеня 2020 р.

 

 

У Менску АМАП затрымлівае тых, хто стаяў у чарзе ў ЦВК


У Менску пачалі затрымліваць людзей, якія хацелі падаць у Цэнтрвыбаркам скаргі на адмову ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Чарга ахвотных падаць скаргі пачала выстройвацца 15 ліпеня з раніцы. Да вечара яна расцягнулася на некалькі кіламетраў. Прыкладна ў 18:00, за гадзіну да заканчэння працы ЦВК, супрацоўнікі міліцыі праз гучнагаварыцель пачалі папярэджваць аб тым, што ў 19 гадзін ЦВК закрываецца, і прасілі грамадзян разыходзіцца, але людзі працягвалі стаяць. Каля 19:00 служачыя ўнутраных войскаў перакрылі вуліцу Мяснікова. Пачаліся затрыманні. Паводле слоў відавочцаў, затрымлівалі тых, хто ішоў ад плошчы Незалежнасці, дзе знаходзіцца ЦВК.

14 ліпеня на прэс-канферэнцыі па выніках рэгістрацыі кандыдатаў прадстаўнікі штаба Бабарыкі паведамілі, што яны падрыхтавалі і размясцілі на сваім сайце тэкст скаргі на парушэнне выбарчага заканадаўства ў сувязі з адмовай у рэгістрацыі. Штаб прапанаваў грамадзянам аспрэчыць рашэнне ЦВК.

У скарзе ўтрымліваюцца патрабаванні адмяніць рашэнне камісіі ад 14 ліпеня аб нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Бабарыкі і Цапкалы, а таксама змяніць меру стрымання Віктару Бабарыку і яго сыну Эдуарду, Сяргею Ціханоўскаму і іншым палітвязням, якія ўтрымліваюцца пад вартай. Акрамя гэтага, у скарзе ёсць патрабаванне ўстанавіць на выбарчых участках камеры і дазволіць фатаграфаваць журнал уліку выбаршчыкаў.


"БелаПАН", 15 ліпеня 2020 р.

 


У Гародні хлопца затрымалі за бел-чырвона-белы сцяг


14 ліпеня, у Гародні быў затрыманы Уладзімір Родчанка, які ездзіў па горадзе на сваім аўто з бел-чырвона-белым сцягам.

Распавядае Уладзімір Родчанка:

— Сцягі ўсталяваныя ўжо былі, я перыядычна па горадзе катаюся. Глядзеў стрым пра тое, як не зарэгістравалі кандыдатаў. Дзякуй ЦЫКу ці цырку. Я супраць такога падыходу і лічу, што ўсе кандыдаты павінны быць дапушчаны, прынамсі тыя, якія высоўваліся пачаткова — Цапкала, Бабарыка і Ціханоўскі. Гэта тое, што асабіста мне важна. За 26 рокаў проста надакучыла. Я не хачу, каб хтосьці перажываў, не мог спакойна выйсці і заявіць пра праблемы.

Pатрыманне не было для яго нечаканасцю, бо да гэтага яго ўжо спынялі супрацоўнікі ДАІ:

— Было вельмі цікава. З Савецкай я паварочваў на вуліцу Сацыялістычную, направа ў бок школы-ліцэя, такую васьмёрку рабіў вакол танка і праз Cавецкую праязджаў. Бачу за мной ужо едзе машына ДАІ з праблясковымі маячкамі без гукавых сігналаў. Я проста паказаў паварот і затрымаўся на дарозе. У пратаколе напісана 45-ы дом, ну хутчэй яно так і ёсць.

Пасля гэтата да Уладзіміра Родчанкі у аўтамабіль сеў супрацоўнік ДАІ, яны разам рушылі ў Ленінскі РАУС Гародні, дзе хлопца пратрымалі амаль тры гадзіны і на 10 дзён затрымалі яго аўтамабіль. Цяпер ён раіцца з юрыстамі наконт таго, што рабіць далей.


"Беларускае Радыё Рацыя", 15 ліпеня 2020 р.

 

 

У Менску тысячы людзей стаялі ў чарзе, каб падаць скаргу ў ЦВК. Адбыліся затрыманні


А 16:30 "Белсат" ладзіць стрым з-пад ЦВК. Сачыце за нашымі сацсеткамі, YouTube і тэлеэфірам.

16:30 Ля ЦВК сабраліся сотні людзей. Яны стаяць у чарзе, каб падаць скаргу ў ЦВК.

16:45 Хлопец прынёс з сабой Канстытуцыю, па якой паступаў ва Універсітэт.

17:20 Каардынатарка штабу Бабарыкі Марыя Калеснікава таксама прыходзіла ў ЦВК і падала скаргу (людзі прапусцілі яе без чаргі), аднак заставацца на плошчы Незалежнасці не стала і адразу сышла.

Тым часам у чарзе стаяць каля тысячы чалавек. Некалькі маладзёнаў паставілі крэслы ў чарзе: яны цяпер сядзяць і працуюць у сваіх ноўтбуках, не пакідаючы плошчу.

17:30 Хлопцы ў чарзе раздаюць бананы і цукерачкі.

— Мы проста падумалі, што людзі, якія тут стаяць, хочуць ужо есці. Вось мы і вырашылі дапамагчы, — кажуць яны.

18:00 Невядомая жанчына, якая праходзіла міма, пачала вельмі эмацыйна абурацца тым, што людзі стаяць у чарзе. Сказала, што будзе галасаваць за Лукашэнку і заявіла, што ў людзей на плошчы няма сумлення.

18:10 Чарга расцягнулася больш чым на кіламетр. ЦВК заявіў, што ў 18:50 спыніць працу і далей скаргі трэба будзе дасылаць па пошце. Але людзі працягваюць стаяць.

18:50 Ля тэатру музкамедыi чарга сканчаецца, тут стаяць аўтазакі. Праваахоўнікі праз гукаўзмацняльную апаратуру папярэдзілі, што ў сувязі са сканчэннем працы ЦВК яны просяць разысціся. Некаторыя ўдзельнікі чаргі прапаноўваюць усім рухацца да Галоўпаштамту, каб адтуль накіраваць пісьмовыя заявы ў ЦВК.

19:07 Ля Галоўпаштамту стаіць кардон АМАПу і не прапускае людзей. Прайсці дазваляюць толькі тым, хто жыве ў суседніх дамах. Перакрыты таксама ўваход у падземны пераход на праспекце Незалежнасці.

19:10 У наўпроставым эфіры спрабавалі затрымаць журналістаў "Радыё Свабода". Але яны паказалі свае пасведчанні і іх адпусцілі. Пачаліся затрыманні.

Штаб Віктара Бабарыкі будзе абскарджваць нерэгістрацыю яго кандыдатам на прэзідэнцтва. Таму ініцыятыўная група заклікае ўсіх ахвотных таксама падаць скаргу ў ЦВК.

"Гэта вашае законнае права выразіць пратэст і законны спосаб гэта зрабіць. Мы ўсе абавязаныя паказаць сістэме, што мы нязгодныя. Паказваць упарта, робячы канкрэтныя дзеянні. У скарзе мы патрабуем адмяніць рашэнне ЦВК і зарэгістраваць Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу, вызваліць палітычных зняволеных", — гаворыцца ў паведамленні штабу.

19:15 Зачыненыя станцыі метро "Кастрычніцкая", "Купалаўская" і "Плошча Перамогі". Людзей затрымліваюць хаатычна.

19:20 Каля гатэлю "Менск" затрымалі хлопца з роварам, які запытаў у амапаўцаў, як праехаць на вуліцу Багдановіча. За ЦВК дзясятак затрыманых.

Аўтамабілі, якія праязджаюць па праспекце Незалежнасці, сігналяць у падтрыманне. Праспект перакрываюць да скрыжавання з вуліцай Сурганава.

19:25 Амапаўцы падыходзяць да людзей, якія стаяць каля Галоўпаштамту. Сам Галоўпаштамт зачынены.

19:27 Жорстка затрымалі журналістаў "Радыё Свабода" Антона Трафімовіча і Віялету Саўчыц. Міліцэйскі мікрааўтобус ехаў наўпрост за ім, пасля з яго выйшлі каля пяці чалавек і затрымалі журналістаў.

19:30 АМАП выціскае людзей з плошчы Незалежнасці ў пераход.

19:35 Зачысціўшы плошчу Незалежнасці, амапаўцы сышлі.

20:00 Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе пра затрыманне больш як 20-і чалавек у Менску і Барысаве.

20:20 На плошчы Якуба Коласа перакрылі метро. Каля кожнага ўваходу ў метро стаяць сілавікі ў цывільным і амапаўцы. На плошчы стаяць аўтазакі і міліцэйскія машыны.

20:25 Каля дому на праспекце Незалежнасці 11 затрыманы хлопец Руслан Рыбкавец, які спыніўся на святлафоры. Яго затаўкалі ў сіні бус 9322 АС. На ім была байка з выявай аўтазаку.

20:40 АМАП забараняе замежнікаў фатаграфаваць сябе.

— Да нас падышла дзяўчына і сказала што за ёй ідзе АМАП, бо яна іх сфатаграфавала і спытала ў нас, што ёй рабіць. Адразу падышлі два супрацоўніка і папрасілі яе адысці ад нас на размову. Мы настойвалі на тым, каб яна засталася. АМАП казаў, што толькі грамадзяне Беларусі могуць фатаграфаваць супрацоўнікаў на службе. Пасля пару хвілін размовы ад яе адсталі, — паведамляюць карэспандэнты.

20:45 Вызвалілі затрыманых журналістаў Антона Трафімовіча і Віялету Саўчыц. Антону пры затрыманні пабілі нос.

— Людзі ў цывільным выскачылі з мікрааўтобуса. Не прадстаўляючыся, закруцілі жорстка. І ў нейкі момант пры затрыманні па носе вельмі моцна стукнулі — і ўсё было ў крыві ў мікрааўтобусе, — распавёў Антон Трафімовіч абставіны затрымання.


"Белсат", 15 ліпеня 2020 р.

 

 

Менскія сьледчыя завялі справы за "гвалт супраць міліцыі" 14 ліпеня,

затрымалі чатырох падазраваных


Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў пра разьвіцьцё крымінальнай справы аб "арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушалі грамадзкі парадак" у Менску 14 ліпеня.

Як паведамляе СК, падчас вывучэньня відэаматэрыялаў былі выяўленыя "неаднаразовыя факты ўжываньня гвалту да супрацоўнікаў АМАП", гэтым супрацоўнікам нібыта нанесьлі "траўмы рознай ступені цяжкасьці", некаторыя працягваюць знаходзіцца на лячэньні.

На відэа СК дэманструюць кадры відэазапісаў: мужчына ў камуфляжнай куртцы падбягае да супрацоўнікаў АМАП, якія затрымліваюць людзей у кавярні, дакранаецца да пляча аднаго з супрацоўнікаў АМАП — і мужчыну пачынаюць біць (відэа абрываецца перад тым, як мужчыну пачынаюць зьбіваць некалькі чалавек). Пасьля мужчыну ў такой жа куртцы заводзяць у нейкі кабінэт.

У дадатак да ранейшай справы паводле арт. 342 КК завялі таксама справы за "супраціўленьне супрацоўніку органаў унутраных справаў" і "гвалт да супрацоўніка органаў унутраных справаў" (артыкулы 363 і 364 КК). Паводле апошніх затрымалі чатырох мужчын, "выявілі іх датычнасьць" да справы паводле артыкулу 342 і прызналі падазраванымі.

Сьледчыя дзеяньні працягваюцца, вызначаюць іншых датычных да "гвалту супраць міліцыянтаў", праводзяць экспэртныя дасьледаваньні.

Вечарам 14 ліпеня ў Менску і іншых гарадах Беларусі (у тым ліку ў Гомлі, Берасьці, Горадні, Бабруйску, Салігорску, Стоўпцах, Пружане) людзі выйшлі на вуліцы пасьля адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. Праваабаронцы налічылі звыш 300 затрыманых (у тым ліку 14 журналістаў) падчас пратэстаў 14 ліпеня ў розных местах Беларусі. На сама меней 115 менчукоў склалі пратаколы.

Начальнік ГУУС Менгарвыканкаму Іван Кубракоў заявіў, што гэта грамадзяне "спрабавалі справакаваць бойку з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў". Паводле яго, супрацоўнікі органаў унутраных спраў "праводзілі тлумачальную працу", калі ў цэнтры Менску "сабраліся каля 2000 грамадзян".

Затрыманьні адбываліся і 15 ліпеня, калі пад Цэнтральнай выбарчай камісіяй сабралася чарга ахвочых падаць скаргі.

 


Кіраўнікоў штабу Бабарыкі выклікалі ў Генпракуратуру


Інфармацыю пра выклік пацьвердзілі ў прэс-службе Віктара Бабарыкі. Прычыны пакуль невядомыя.

Дакладны час, на які прызначана сустрэча, пакуль таксама невядомы. У штабе абяцаюць паведаміць падрабязнасьці, як толькі гэта будзе магчыма.

Пазьней там удакладнілі, што гаворка пра "найбліжэйшыя дні".

15 ліпеня старшыня Цэнтарвыбаркаму Л. Ярмо абвінаваціла штабы Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы ў арганізацыі акцый пратэсту.

Раней Сьледчы камітэт паведаміў, што пасьля падзеяў 14 ліпеня ў Менску і іншых местах Беларусі завялі крымінальную справу паводле артыкулу 342 — "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Ці ёсьць абвінавачаныя ў гэтай справе, пакуль невядома.


Алесь Пілецкі

 

 

У ЦВК падалі больш за 5 тысяч скаргаў на нерэгістрацыю Бабарыкі і Цапкалы


З больш як 2 тысяч чалавек, што стаялі 15 ліпеня ў чарзе ў Цэнтравыбаркам, толькі 148 чалавек пасьпелі падаць скаргі на адмову ў рэгістрацыі Віктару Бабарыку і Валеру Цапкалу. Усяго ЦВК атрымала больш за 5 тысяч зваротаў, паведміла старшыня камісіі ЦВК Ярмо[шына].

— Прыйшлі ў Цэнтральную камісію праз прыёмную па звароце 148 чалавек, якія падалі 275 пісьмовых зваротаў. Акрамя таго, за пэрыяд 15–16 ліпеня паступіла 1060 аналягічных зваротаў па пошце і 4067 электронных зваротаў, — сказала Ярмо.

Апублікаванае на сайце ЦВК папярэджаньне, што надалей звароты ад грамадзян (за выключэньнем кандыдатаў і іх давернах асобаў) будуць прымацца толькі па пошце, паводле Ярмо, абумоўлена "неабходнасьцю захаваць звыклы рытм працы ЦВК і эпідэмічнай бясьпекай яе работнікаў і насельніцтва".

Учорашнюю чаргу каля ЦВК Ярмо назвала "ня больш і ня менш як палітычнай акцыяй, зрэжысэраванай паплечнікамі спадара Бабарыкі".

— Цэнтральная камісія ў зрэжысэраваных акцыях палітычных праціўнікаў, якія гуляюць у палітычныя гульні, удзельнічаць ня будзе. Мы проста ня маем ні фізычных, ні арганізацыйных, ні тэхнічных магчымасьцяў гэта рабіць, — сказала Ярмо.

Тое, што адказ на звароты грамадзян апублікавалі 16 ліпеня на сайце Цэнтравыбаркаму, не дасылаючы адказы на звароты кожнаму асабіста, як прадугледжана законам, у ЦВК патлумачылі тым, што "пададзеныя звароты — гэта "ня шмат заяваў, а адна заява, якую падала вялікая колькасьць людзей", а каб адправіць больш за тысячу адказаў у трохдзённы тэрмін у ЦВК "няма пэрсаналу".

— Не ў кампэтэнцыі Цэнтравыбаркаму знаходзіцца на дадзены момант пытаньне абскарджаньня рашэньняў аб адмове ў рэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы. Дадзеныя асобы могуць зьвярнуцца ў Вярхоўны суд і падаць заяву аб адмене рашэньня ЦВК. Што тычыцца астатніх пытаньняў, напрыклад, па запрашэньні фірмаў для сацыялягічных апытаньняў, то ЦВК гэтым не займаецца — у нас гэтага няма ў кампэтэнцыі, — дадала Ярмо.

16 ліпеня ЦВК апублікавала адказ на масавыя скаргі адносна адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы, а таксама іншых пытаньняў. У адказе гаворыцца, што:

• паводле артыкула 68 Выбарчага кодэксу, толькі самі асобы, якім адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі, могуць скардзіцца на гэтую адмову;
• зьмена меры стрыманьня Бабарыку — справа Сьледчага камітэту, адносна гэтага ЦВК ня мае паўнамоцтваў пісаць звароты ў СК;
• ЦВК ня мае права рэгуляваць сваёй пастановай пытаньні аб паўнамоцтвах назіральнікаў на выбарах, яны вызначаныя артыкулам 13 Выбарчага кодэксу (пры тым ЦВК абмяжоўвае правы назіральнікаў праз "рэкамэндацыі" ў "мэтадычных дапаможніках");
• ЦВК ня мае патрэбы запрашаць міжнародныя арганізацыі для правядзеньня экзыт-полаў — сацыялягічныя апытаньні маюць права праводзіць арганізацыі, акрэдытаваныя Камісіяй па апытаньнях грамадзкай думкі пры Акадэміі навук.


"Радыё Свабода", 16 ліпеня 2020 р.

 

 

Калі высветлілася, што збіты дэманстрант — грамадзянін ЗША,
яго давялося адпусціць без пратакола


Алег Мікалайчук нарадзіўся ў Беларусі, але жыве за межамі краіны ўжо больш за 15 рокаў. Цяпер ён мае статус грамадзяніна ЗША, і менавіта гэты факт дапамог яму выйсці на свабоду пасля затрымання на акцыі ў Менску.

— Мы са знаёмай вярталіся дадому і трапілі ў перакрытае месца. Мы падышлі да вайскоўцаў, якія перакрылі дарогу, і яны сказалі ісці нам назад. Мы пайшлі назад, а там АМАП, кажа: ідзіце туды. У выніку мяне проста забралі.

На пытанне, ці аказваў супраціў падчас затрымання, Алег Мікалайчук адказаў, што, па вялікім рахунку, не.

— Што было ў аўтазаку, я слаба памятаю. Яны ўвесь час патрабавалі, каб я то лёг, то сеў, я кажу: "Што ўвогуле, людзі, адбываецца?" Там яны мяне білі нават. За што? Гэта мне ўжо складана сказаць. Білі па-рознаму: нешта ў іх у руках было. Шчыра, мне нават гаварыць складана: я голас сарваў.

Прывезлі ў Маскоўскае РУУС. Мяне па геалакацыі мая знаёмая там знайшла, — расказвае Алег.

Але, паколькі затрыманы аказаўся грамадзянінам ЗША, у справу неадкладна ўмяшалася амерыканскае пасольства. У выніку на Алега Мікалайчука няма нават ніякага складзенага пратакола.

— Учора, канечне, я выглядаў горш, але сёння ўсё роўна ў мяне ёсць нейкія сінякі, — падсумоўвае Алег.

 


"Цялесныя пашкоджанні атрыманыя падчас непадпарадкавання" —
міліцыя пра жорсткае затрыманне журналіста "Радыё Свабода"


Журналіст "Радыё Свабода" Антон Трафімовіч учора вечарам вёў жывы рэпартаж ад будынка Цэнтральнай выбарчай камісіі. У раёне Нямігі яго і пазаштатную карэспандэнтку агенцтва "БелаПАН" Віялету Саўчыц схапілі амапаўцы, вызвалілі журналістаў толькі пасля 20-й.

Падчас жорсткага затрымання Антона Трафімовіча моцна ўдарылі ў твар — пайшла кроў:

— Мне закруцілі рукі за спінай, засунулі ў рот руку, каб я не крычаў. Пры затрыманні моцна стукнулі па носе. У мікрааўтобусе мяне пасадзілі на падлогу на калені, надзелі кайданкі за спінай, увесь час трымалі галавой уніз. У мяне цякла кроў, але супрацоўнікі міліцыі на гэта не рэагавалі. Уся падлога пада мной была ў крыві, вопратка таксама запэцканая кроўю. 

Сёння міліцыя пракаментавала дзеянні сваіх супрацоўнікаў: 

— Грамадзянін аказаў непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. У рамках адміністрацыйнага працэсу ён быў затрыманы і дастаўлены для разбору ў Заводскае РУУС горада Мінска. Цялесныя пашкоджанні, пра якія паведамляе малады чалавек, былі атрыманыя ім падчас непадпарадкавання, — далі тлумачэнне ў мінскай міліцыі. 

На ўдакладняльнае пытанне, у чым выражалася непадпарадкаванне, прадстаўнік МУС пакуль не адказаў. 

Па факце атрымання цялесных пашкоджанняў будзе праводзіцца праверка Следчага камітэта.

 


"Я сама залезла ў аўтазак, калі забралі майго хлопца. Амапаўцы такога не чакалі"


Надзея Шымбалёва выйшла са сваім хлопцам на мірны пратэст. Скончылася тым, што бойфрэнда затрымалі — і тады Надзея сама залезла ў аўтазак, здзівіўшы сілавікоў.

Надзеі 25 рокаў. Яна вучыцца ў Бельгіі на марскога геолага.

Вясной прыехала ў Беларусь наведаць сваякоў, пасля чаго завісла тут, бо праз каранавірус закрылі межы. Хлопец дзяўчыны, айцішнік, які жыве і працуе ў Менску.

— 14 ліпеня мы выйшлі на мірны пратэст, бо былі нязгодныя з нерэгістрацыяй кандыдатаў у прэзідэнты. Мы спакойна гулялі каля парка Янкі Купалы, нікога не правакавалі, — расказвае Надзея. — Праходзілі каля прыпынку, на якім стаяў аўтазак, — і раптам са спіны на майго хлопца скокнулі некалькі амапаўцаў, скруцілі і павялі ў аўтазак. Ён не супраціўляўся.

Людзі вакол пачалі абурацца, адна дзяўчына нават падышла да мяне і дала свой нумар: сказала, што яна ўсё бачыла, і гатовая быць сведкай, што мой бойфрэнд нічога не парушаў.

Але я ўбачыла, што амапаўцы працягваюць хапаць людзей: проста так, абсалютна выпадковых мінакоў. Тады я падбегла да аўтазака, пачала барабаніць па дзвярах. Дзверы адчыніліся (думаю, амапаўцы проста хацелі паглядзець, што за шум) — і я тады хуценька праскачыла паміж імі, залезла ў аўтазак і села каля свайго хлопца.

Амапаўцы такога не чакалі, кажа Надзея.

— Мне страшна не было — ні ў той момант, ні пасля.

Амапаўцы спыталі ў мяне, што я тут раблю. Я адказала, што яны незаконна скралі майго хлопца, які проста ішоў па вуліцы.

У выніку аўтазак кудысьці паехаў. Я думала, што едзем у міліцыю, але мы зрабілі пару колаў па раёне і спыніліся амаль там жа. Усіх пачалі пераводзіць у іншы аўтазак, а мяне амапаўцы пачалі выштурхаць: маўляў, ідзіце адсюль, дзяўчына. Я спачатку не паслухалася, залезла і ў другі аўтазак, але хлопец сам мне сказаў, каб я сыходзіла, — кажа Надзея.

— У выніку яго адпусцілі а 5-й раніцы. У пратаколе, наколькі я ведаю, было напісана, што ён ішоў і нікога не чапаў. Ці будзе нейкі суд і наступствы, мы пакуль не ведаем.

 

 

Спіс затрыманых учора ў Менску ды Городні


Спіс друкуе spring96.org


Менск


Аляксандр Куўшынаў, знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёна, затрыманы да суда
Антон Кузменка
Пётр Шамшэеў
Павел Хаміцкій
Антон Трафімовіч (журналіст "Радыё Свабода") — вызвалены каля 21-й гадзіны. Быў збіты пры затрыманні, разбіты нос, майка ў крыві
Віялета Саўчыц (журналістка "БелаПАН") — вызваленая каля 21-й гадзіны
Віктар Куўшынаў, дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёна
Мікалай Бібліс
Андрэй Баклінаў
Ліза Крышкоўская
Аляксандр Зубкоў, знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёна, затрыманы да суда
Алег Мікалайчук (грамадзянін ЗША)
Алег Увараў
Сяргей Кулеш
Руслан Рабкавец
Раман Петрашкевіч, дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёна
Руслан Шыла
Віталій Буйноўскі
Аляксандр Пятух — вызвалены з РУУС Маскоўскага раёна
Затрыманні былі таксама і ў Барысаве
Іван Самсонаў — вызвалены з-за падвышанай тэмпературы
Святлана Самсонава — вызвалена
Аляксандр Камісараў — вызвалены
Дзяніс Мандзік
Юлія Іваноўская
Багдан Усцінаў — вызвалены
Марыя Кукарэка
Ігар Антонаў


Городня


У Городні каля прыпынку на вуліцы Фамічова выпадковым чынам затрымалі раварыста.

Кантакты праваабаронцаў "Вясны", куды можна звярнуцца ў выпадку, калі вас ці вашых блізкіх затрымалі на мірнай акцыі:

Грамадская прыёмная ў Менску: +375 29 841 39 81 (тэлефон, Signal, WhatsApp, Telegram).


"Наша Ніва", 16 ліпеня 2020 р.

 

 

"Самазванец з 3% моцна спалохаўся"


Рэжым яшчэ ніколі так не паказваў сваёй панікі.

Да апошняга верылася, што Бабарыку зарэгіструюць. Але, мабыць, рэжым настолькі баіцца, што нават знаходзячыся за кратамі ў статусе кандыдата Бабарыка нясе пагрозу, піша тэлеграм-канал "Рэальная Беларусь".

Трохадсоткавы не адважыўся разыгрываць спектакль пад назвай "Выбары-2020" для захавання хоць бы бачнасці сваёй "легітымнасці".

Самазванец шмат кажа пра тое, што выбары — гэта экзамен. Відавочна, што ў гэтым роке хтосьці так моцна спалохаўся, што надумаў гэты экзамен не праходзіць.

 

 

"У паветры лунала атмасфэра згуртаванасьці, салідарнасьці ды бясстраша"


Як праходзіла акцыя пратэсту на Каменнае горцы ў Менску.

Акцыі пратэсту праходзілі ў Менску 14 і 15 ліпеня ня толькі ў цэнтры, але й у спальных раёнах, паведамляе телеграм-канал "Баста!".

Удзельніца адной з іх — каля мэтро "Каменная горка" — распавяла пра свае ўражаньні.

"Ведаю, што телеграм-каналы чытаюць у тым ліку й супрацонікі МУС, — піша яна. — Хацелася б да іх і зьвярнуцца.

Падчас акцыі ў Менску каля мэтро "Каменная Горка" хадзіў чалавек сярэдняга веку ў строі зь рацыяю. Ён падыходзіў да жанчын з дзецьмі, маладым дзяўчатам ды злосна ім шыпеў: "Вам што, заняцца няма чым?".

Па ўсім было відаць, што гэта чалавек ў высокім званьні, вялікі начальнік. Але пры ўсёй сваёй "мацёрасьці" ён выглядаў вартым жалю, вельмі шкада! Яго ня толькі ніхто не баяўся, людзі сьмяяліся яму ў сьлед. Гаварылі толькі аб тым, што стаміліся сядзець у хаце, што губляць больш няма чаго. Нават цяжарная дзяўчына стаяла ў ланцужку. У паветры лунала атмасфэра згуртаванасьці, салідарнасьці ды бясстраша.

Дыктатар ўжо вельмі хутка сыдзе, як сыходзілі ўсе дыктатары сьвету, а вы застанецеся ды вашы асобы ніхто не забудзе!"

 

 

БДІПЧ АБСЕ заняло прынцыповую пазіцыю
з нагоды "выбараў" прэзідэнта Беларусі


Дырэктарка БДІПЧ АБСЕ неаднаразова казала беларускім уладам пра неабходнасць своечасовага запрашэння.

Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЕ не зменіць сваю пастанову аб адмове назіраць за "выбарамі" ў Беларусі, нягледзячы на адпраўленае 15 ліпеня беларускім МЗС запрашэнне.

— Беларускія ўлады абвясцілі выбары больш за два месяцы таму, - адзначыла ў каментары "БелаПАН" прэс-сакратарка БДІПЧ АБСЕ Каця Андруш. Ім добра вядома, што БДІПЧ мае патрэбу ў своечасовым запрашэнні для правядзення назірання за ўсімі этапамі выбараў.

Андруш падкрэсліла, што ўжо завершаныя, напрыклад, такія важныя этапы, як фармаванне выбарчых камісій і рэгістрацыя кандыдатаў.

— Гэта тыя канкрэтныя вобласці, пра паляпшэнні ў якіх БДІПЧ давала рэкамендацыі, — сказала яна.

Са слоў прадстаўніка арганізацыі, на працягу апошніх паўтара месяцаў дырэктарка БДІПЧ АБСЕ Інгіб’ёрг Сольрун Гісладотыр неаднаразова казала беларускім уладам пра неабходнасць своечасовага запрашэння.

15 ліпеня БДІПЧ АБСЕ абвясціла, што не будзе накіроўваць назіральную місію на прэзідэнцкія "выбары" ў Беларусі.

У гэты ж дзень прэс-служба МЗС краіны паведаміла, што накіравала запрашэнне міжнародным назіральнікам.

— Шчыра прызнацца, рашэнне БДІПЧ стала для нас нечаканасцю, што расчаравала. Шчыра спадзяемся, што яно будзе перагледжанае, — сказаў прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз. — Бо сёння, сапраўды ў дзень пасля рэгістрацыі кандыдатаў, у поўнай адпаведнасці з раней зробленымі публічнымі заявамі МЗС накіравала запрашэнне на "выбары" ў адрас Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ, СНД і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Гэта нашы традыцыйныя партнёры ў назіранні за выбарамі. Мы ні на крок не адступаем ад сваіх запэўненняў і абавязанняў, у тым ліку ў рамках АБСЕ.

Ён падкрэсліў, што Беларусь ніколі не праводзіла выбары без назірання.

— І гэтым разам мы першапачаткова цвёрда маем намер запрасіць назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ пасля рэгістрацыі кандыдатаў. Пра гэта неаднаразова гаварылася публічна, гэтая пазіцыя даводзілася да нашых заходніх партнёраў, а таксама да кіраўніцтва бюро. Мы цалкам транспарэнтны ў гэтым кантэксце, і ўсё гэта можна пераправерыць, — сказаў Глаз.

З ягоных слоў, сітуацыя з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі ўнесла свае карэктывы ў шматлікія сферы, у тым ліку ў практыку БДІПЧ у назіранні за выбарамі.

— Такая сітуацыя склалася ўпершыню. Мы ўважліва аналізавалі досвед іншых краін-удзельніц, у якіх адбыліся выбары ў апошнія месяцы. У цяперашніх асаблівых умовах у большасці, калі не ва ўсіх выпадках, БДІПЧ разгортвала спецыяльныя назіральныя місіі, якія складаюцца з некалькіх экспэртаў, — сказаў Глаз.


"Хартыя’97", 16 ліпеня 2020 р.

 

 

Сілавікі не маюць права хапаць і збіваць людзей


Масавыя затрыманні ў Беларусі на гэтым тыдні характарызаваліся неправамерным збіццём асобаў, якія выйшлі на мірныя акцыі салідарнасці.

Прававую ацэнку дзеянням міліцыі і АМАПу падчас анлайн-агляду дала кіраўнічка грамадскага аб’яднання "Прававая ініцыятыва" Вікторыя Фёдарава:

— Першае, самае асноўнае — гэта тое, што супрацоўнікі міліцыі не маюць права, нават пры парушэнні грамадзянамі заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, нашага нацыянальнага заканадаўства, збіваць і жорстка з ужываннем сілы затрымліваць людзей. Падобныя дзеянні, якія мы назіралі на шматлікіх відэа, стрымах — гэта парушэнні часткі 3 артыкула 25 Канстытуцыі — забарона катаванняў і жорсткага абыходжання.

Прадстаўнікі "Прававой ініцыятывы" заклікаюць беларусаў абнародаваць выпадкі перавышэння паўнамоцтваў службовымі асобамі і пісаць скаргі на такія дзеянні.


"Беларускае Радыё Рацыя", 16 ліпеня 2020 р.

 

 

Ціханоўскі небяспечны для дзяржавы і грамадства?


Старшыня ЦВК Беларусі Ярмо 17 ліпеня ў жывым эфіры заявіла, што не забярэ са Следчага камітэта заяву, якую напісала на блогера Сяргея Ціханоўскага.

— Гэты чалавек небяспечны і для дзяржавы, і для грамадства, — кажа Ярмо. — І не па маёй заяве, але і па тых дзеяннях, якія ён прадпрымаў. Я думаю, грамадства гэта ўбачыць, калі будзе ісці суд.

Пра тое, што старшыня ЦВК падала заяву ў СК на Ціханоўскага, стала вядома ў сярэдзіне чэрвеня. У яго дзеяннях яна пабачыла пагрозу для сябе (падчас аднаго з стрымаў Сяргей Ціханоўскі анансаваў "прыход у госці" да Л. Ярмо.). Была распачата крымінальная справа, артыкул — "Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў..." (арт. 191 КК). Па ім блогеру пагражаюць грамадскія працы, або штраф, або папраўчыя працы — да двух рокаў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох рокаў, альбо пазбаўленне волі на тыя ж тры рока.

Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі з 29 траўня. Яго абвінавачаюць па некалькіх артыкулах КК. Сярод іх — "арганізацыя і падрыхтоўка групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Ярмо таксама заявіла, што група Ціханоўскага накіроўвала збор подпісаў на... змену ўлады.

 

P.S. Большага дэбілізму я ад яе яшчэ здэцца ж ня чуў...


"Эўрарадыё", 17 ліпеня 2020 р.

 

 

Сталі вядомыя імёны двух дэманстрантаў,
на якіх завялі крымінальныя справы за сутычкі з АМАПам


Адзін з пралукашэнкаўскіх тэлеграм-каналаў апублікаваў імёны і даты нараджэння 48 чалавек, затрыманых у Менску падчас акцый салідарнасці. На большасць з іх складзеныя пратаколы за "непадпарадкаванне законнаму патрабаванню" альбо "парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў". Аднак у спісе згадваюцца і два чалавекі, на якіх завялі крымінальныя справы.

31-рочны Антон Шумаў — той самы хлопец, што паспрабаваў умяшацца ў затрыманне мірнага дэманстранта ў рэстаране KFC. Ён пабег да групы амапаўцаў, але нават не паспеў узяць удзел у канфлікце — яго скруцілі адразу.

Спачатку Шумава аштрафавалі на 945 рублёў, а пасля яшчэ і завялі крымінальную справу па артыкуле 364 ("Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў"). Магчымае пакаранне — ад арышту да пазбаўлення свабоды на тэрмін да 6 рокаў.

Яго сястра Святлана Ігараўна Шумава абвесціла збор грошай на адваката. Рахунак можна папоўніць без камісіі праз АРІП: Банкаўскія, фінансавыя паслугі — Банкі, НКФА — Альфа-Банк — Папаўненне рахунка — BY35ALFA30144599360010270000.

Калі застануцца грошы, Святлана Шумава абяцае аддаць іх праваабаронцам.

Апроч таго, заведзена справа па артыкуле 342 — за "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Яе фігурант — 20-рочны Уладзімір Хамічкоў. На старонцы "УКантакце" пазначана, што ён студэнт МІУ. Падрабязнасці яго затрымання пакуль невядомыя.


"Наша Ніва", 18 ліпеня 2020 р.

 

 

Святлана Ціханоўская правяла пікет 19 ліпеня у Менску


Аб’яднаныя штабы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы 19 ліпеня правялі агітацыйны пікет у Менску на плошчы Бангалор. "Белсат" зладзіў стрым з гушчы падзеяў.

На пікеце прысутнічаць Марыя Калеснікава, Вераніка Цапкала і Святлана Ціханоўская. Яны выступаюць з прамовамі і адказваюць на пытанні.

На пачатку пікета сабраліся некалькі тысяч чалавек. Людзі ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі. Ёсць і дзяржаўныя.

Стрымы з плошчы Бангалор перарываюцца. Выглядае, што мабільную сувязь глушаць. Многія карыстальнікі звяртаюць увагу, што не працуе не толькі мабільны інтэрнэт, але нават і сувязь.

На пікеце валанцёры налічылі каля трох тысячаў асобаў. Пры гэтым прадстаўніцы аб’яднанага штабу пакуль не з’явіліся.

17:25 З Дзяржынску, дзе таксама прайшоў агітацыйны мітынг, у Менск прыехалі Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вікторыя Цапкала. Прадстаўніцы аб’яднанага штабу выступаюць перад людзьмі.

17:33 Карыстальнікі Telegram паведамляюць, што каля Макдоналдс заўважылі сіні буса з незразумелым прыстасаваннем на даху. Людзі выказваюць меркаванне, што такім чынам глушаць сувязь. Немагчымы стрым "Белсату", "Радыё Свабоды".

Сіні мікрааўтобус з прыстасаваннем. Меркавана, што з яго глушаць мабільную сувязь.

17:35 — Нават калі выбары будуць сфальсіфікаваныя, мы ведаем, што народ падымецца з канапы і будзе абараняць свой голас, — выступіла перад людзьмі Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская кажа, што жадае стаць прэзідэнтам Беларусі дзеля новых пераменаў. Людзі скандуюць "Света, Света, Света!".

Праваабаронцы паведамляюць, што на плошчы ўжо больш за 5 тысячаў чалавек.

17:45 — Галоўны вораг нашай перамогі — страх. Абараняйце свае галасы і разам мы пераможам, — кажа Марыя Калеснікава.

Міліцыянты папярэджваюць арганізатараў акцыі, каб удзельнікі мітынгу не фатаграфавалі супрацоўнікаў МУС. У выніку за гэта выносяць папярэджанні. Некалькі папярэджанняў могуць паслужыць таму, што акцыю забароняць.

17:58 Перад людзьмі выступае Вераніка Цапкала. Яна заклікае людзей прыйсці 9 жніўня на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за Святлану Ціханоўскую.

Людзі скандуюць "Вераніка, Вераніка, Вераніка!".

18:05 Пікет завяршаецца. Людзі пачынаюць разыходзіцца.

18:10 — Вашая сіла дае сілы і нам. Мы бачым вашыя гарачыя вочы і рухаемся за сапраўдную Беларусь і вы нам у гэтым дапамагаеце. Дзякуй вам за гэта, — звярнулася на развітанне да людзей Святлана Ціханоўская.

Паводле #ControlBY, па стане на 18 гадзіну на мітынгу былі 7500 асобаў.

18:11 Перад прысутнымі выступае Вольга Кавалькова, якая кажа, што хутка будзе перамога і Беларусь стане вольнай.


"Белсат", 19 ліпеня 2020 р.

 

 

Людскае мора прыйшло на сустрэчу са Святланаю Ціханоўскаю ў Менску


На мітынгу Святланы Ціханоўскае — дзясяткі тысяч чалавек.

Кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі Святлана Ціханоўская ды яе аб'яднаны штаб праводзяць першы агітацыйны мітынг у Менску, парку "Сяброўства народаў". Мерапрыемства пачалося ў 17:00.

Да гэтага Святлана Ціханоўская правяла сёньня шматлюдны мітынг у Койданаве.

Відэатрансляцыю ў рэжыме анлайн праводзяць "Радыя Свабода" і канал "Краіна для жыцьця". Улады блякуюць інтэрнэт у раёне пляца Бангалор.

16:30 Людзі пачалі зьбірацца ў парку яшчэ задаўга да пачатку мерапрыемства.

17:05 У парку на пляцы Бангалор — аншлаг. Прыйшло некалькі тысяч чалавек. Шматлікія з іх прыйшлі з нацыянальнаю сымболікаю.

17:10 Пікет пачаўся з музычнага канцэрту. На скрыпаках граюць музыкі з Койданава.

17:16 Людзі ўсё сцягваюцца на Бангалор.

17:18 Па прыкладных падліках, на пляцы сабралася ўжо больш 3 тысяч чалавек, людзі ўсё прыбываюць.

17:20 Перапуджаныя ўлады пачалі глушыць анлайн-трансляцыю з пікету Святланы Ціханоўскае.

17:20 На пляцы Бангалор сабралася ўжо больш 10 тысяч чалавек.

17:32 Святлана Ціханоўская выступае на мітынгу ў Менску перад тысячамі выбарнікаў:

— Вы ведаеце, мой муж Сяргей Ціханоўскі з-за гнюснае правакацыі ня можа мяне падтрымаць.

Рабяты, я не здалася таму, што ўвесь час адчувала вашу падтрымку. Мне казалі: "Света, нельга здавацца".

Дзякуй!

Вы ж разумееце, што сіла ды пагроза для ўлады — гэта не кандыдаты, гэта людзі Беларусі, якія не жадаюць больш жыць у зьнявазе.

17:34 Людзі ўсё працягваюць прыбываць на мітынг.

17:36 Людзей усё более! Пляц практычна запоўнены, а менчукі ўсё падыходзяць.

17:40 Святлана Ціханоўская заявіла на мітынгу:

— Нават калі выбары будуць сфальсыфікаваныя, я веру, што людзі паўстануць з канапаў ды абароняць свой голас.

17:41 Яе выступ людзі сустрэлі авацыямі ды воклічамі "Света! Света! Света!".

17:47 Сотні кіроўцаў сігналяць у падтрымку ўдзельнікам мітынгу.

17:49 Людзей вельмі шмат, увесь час прыбываюць новыя.

17:50 Невымоўная атмасфера на пляцы.

17:51 Выступае кіраўнік штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава:

— Пасьля перамогі на выбарах мы правядзём новыя альтэрнатыўныя выбары з удзелам Віктара Бабарыкі, Валера Цапкалы, іншых альтэрнатыўных кандыдатаў, — кажа Калесьнікава.

17:53 Людскае мора становіцца ўсё больш. Пляц ужо ня месьціць усіх удзельнікаў мітынгу.

18:00 — Лепшая тусоўка лепшага места, Менскае мора, — кажуць удзельнікі акцыі.

18:07 Ізноў выступае Святлана Ціханоўская. Дзякуе людзям.

— Мы створым новую, сумленную, вольную Беларусь. Уся сіла ў вас. Толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцьця, — кажа яна пад апладысьменты.

18:09 Людзей на пляцы ўжо больш 10 тысяч.

18:13 Складана ацаніць колькасьць людзей на пляцы. Рахунак ужо пайшоў на дзясяткі тысяч.

18:15 Святлана Ціханоўская ды ейны штаб пакінулі пляц, але мітынг працягваецца. У людзей сьвяточны настрой.

18:15 Пляц запоўнены, але людзей становіцца ўсё больш.

18:25 Сапраўднае сьвята працягваецца на пляцы Бангалор.

18:30 Людзі застаюцца на пляцы. Шматтысячны мітынг працягваецца.

 

"Хартыя'97%", 19 ліпеня 2020 р.

 

 

Зьбівалі, саджалі, штрафавалі.
Больш за 40 журналістаў пацярпелі за 2 месяцы выбарчай кампаніі


Нягледзячы на тое, што перашкоды прадстаўнікам СМІ пры выкананьні імі іх службовых абавязкаў парушаюць Крымінальны кодэкс, сілавікі за апошні час затрымалі больш за 40 журналістаў.

Некаторыя абмежаваліся паездкай у РУУС, іншым давялося адседзець 10 сутак.

Найбольш пацярпеў карэспандэнт "Радыё Свабода" Антон Трафімовіч. 15 ліпеня ён вёў трансьляцыю з акцыі ў Менску. Падчас затрыманьня яму зламалі нос і даставілі ў Заводзкае РУУС. Журналіст напісаў заяву ва ўпраўленьне Сьледчага камітэту Маскоўскага раёну, яму выдалі накіраваньне на судова-мэдычную экспэртызу. 17 ліпеня, калі ён прыехаў здымаць пабоі, яго зноў затрымалі. Маўляў, вядзецца адміністрацыйны працэс па арт. 23.4 (непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы).

15 ліпеня таксама затрымалі карэспандэнтку "БелаПАН" Віялету Саўчыц. Яе звазілі ў міліцыю і праз гадзіну адпусьцілі.

Міхаіла Аршынскага, які супрацоўнічае з тэлеканалам "Белсат", 7 траўня затрымалі і арыштавалі на 10 сутак за тое, што вёў стрым з акцыі ў падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага ў Магілёве. Да гэтага яго двойчы штрафавалі ў сакавіку і красавіку на 594 і 540 рублёў за парушэньне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі.

Неаднаразова затрымлівалі Аляксандра Баразенку, які працуе апэратарам на тэлеканале "Белсат". 9 траўня яго спынілі па дарозе на "Антыпарад" у Бабруйск і адвезьлі ў Пухавіцкі РАУС у Мар’інай Горцы. Прычынай нібыта стаў нумар машыны, які выклікаў "падазрэньні" ў супрацоўнікаў ДАІ. 4 чэрвеня Баразенку затрымалі ў Бабруйску, дзе Сьвятлана Ціханоўская праводзіла пікет па зборы подпісаў. На журналіста склалі пратакол за парушэньне артыкула 22.9 Адміністрацыйнага кодэксу. Разам зь ім затрымалі фрылансэрку Алену Дубовік.

17 чэрвеня Аляксандра затрымалі ўжо ў Салігорску, дзе праходзіў пікет па зборы подпісаў у падтрымку Віктара Бабарыкі. Склалі чарговы пратакол і забралі тэхніку на экспэртызу.

9 траўня ў Бабруйску падчас "Антыпараду" затрымалі журналіста Алеся Асіпцова. Суд пакараў яго 10 суткамі арышту. Журналіст трымаў галадоўку пратэсту зь першага да апошняга дня арышту.

Гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову, якая супрацоўнічае з тэлеканалам "Белсат", міліцыя затрымала і адвезла ў РАУС, калі яна ехала ў таксі на пікет па зборы подпісаў у падтрымку альтэрнатыўных прэтэндэнтаў. У аддзяленьні ёй уручылі позву на судовае паседжаньне па артыкуле 22.9 Адміністрацыйнага кодэксу — парушэньне заканадаўства аб СМІ. Да гэтага яе ўжо чатыры разы штрафавалі па гэтым артыкуле. Агульная сума штрафаў — 3780 рублёў.

12 траўня на 10 сутак адміністрацыйнага арышту асудзілі актывіста Аляксандра Буракова, які супрацоўнічае з Deutsche Welle. 6 траўня, калі затрымалі Сяргея Ціханоўскага, ён знаходзіўся побач з Магілёўскім ізалятарам часовага ўтрыманьня, куды павінны былі прывезьці блогера. 15 траўня стала вядома пра затрыманьне рэпартэра Аляксандра Буракова-малодшага. Журналіст асьвятляў акцыі, якія праходзілі ў Магілёве 5 і 6 траўня. Яму таксама далі 10 сутак арышту.

Шмат разоў сілавікі перашкаджалі працы супрацоўнікаў "Белсату" Галіны Абакунчык і Сяргея Кавалёва. 5 чэрвеня іх затрымалі ў Жодзіне і склалі пратакол за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі. У выніку суд прысудзіў абаім штраф па 945 рублёў. Яшчэ раз Галіну затрымалі ў Салігорску 17 чэрвеня. У яе забралі мабільны тэлефон на экспэртызу і склалі пратакол па артыкуле 22.9 Адміністратыўнага кодэксу.

10 чэрвеня Сяргея Кавалёва затрымалі яшчэ з адным журналістам "Белсату" Дзьмітрыем Міцкевічам у Горадні. Камэру і мабільныя тэлефоны забралі на экспэртызу. 18 чэрвеня суд даў ім штрафы: Сяргею — 1080 руб, Дзьмітрыю — 945.

19 чэрвеня беларусы выйшлі на "акцыі салідарнасьці". Тут былі масавыя затрыманьні журналістаў. У Менску схапілі журналістаў Радыё Свабода Аляксандру Дынько і Андрэя Рабчыка, а таксама Ірыну Арахоўскую зь "Белсату", Уладзімера Косьціна з Reuters, Марыю Вайтовіч і Арцёма Маёрава з "Эўрарадыё", фотакарэспандэнта Tut.by Вадзіма Заміроўскага, журналістак Onliner.by Настасьсю Занько і "112. ua" Ірыну Кардаш.

У Магілёве перашкаджалі працаваць журналістцы Tut.by Анжаліцы Васілеўскай і незалежнаму журналісту Алесю Сабалеўскаму. У Бабруйску ў РАУС адвезьлі журналістку сайта Bobr.by Алесю Лацінскую. Яе мужа Сяргея Лацінскага, журналіста і праваабаронцу, затрымалі і далі 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Яшчэ адным затрыманым у Бабруйску стаў журналіст "Вечернего Бобруйска" Дзяніс Носаў. Яго адпусьцілі без пратаколу.

20 чэрвеня ў Ганцавічах падчас адной з акцый затрымалі журналістаў рэгіянальнага выданьня "Ганцавіцкі час" Сяргея Багрова і Аляксандра Пазьняка. Іх зьбілі ў жывым эфіры. Пазьней суд абвінаваціў журналістаў у непадпарадкаваньні законным патрабаваньням міліцыі і ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Сяргею далі 15 сутак, Аляксандар абышоўся штрафам 810 рублёў.

У Менску каля крамы symbal.by, затрымалі пазаштатнага фатографа "БелаПАН" Андрэя Шаўлюгу. Ён каля 2 гадзін правёў у РУУС.

14 ліпеня ў сталічных РУУС апынуліся журналісты "Эўрарадыё" Міхаіл Ільін і Арцём Маёраў і Tut.by — Аляксей Суднік і Ўсевалад Зарубін, пазаштатнікі "Новага часу" Арцём Лява, журналісты "Радыё Свабода" Алесь Пілецкі і Андрэй Рабчык.

Затрымалі таксама Кацярыну Андрэеву і Ігара Ільяша з тэлеканалу "Белсат" і Эндзі Смайта з Бі-бі-сі.

У Гомлі ў гэты дзень на некалькі гадзін у міліцыю адвезьлі журналістаў Надзею Пужынскую, Марыну Драбышэўскую і Юрыя Глушакова.

У Берасьці затрымалі Данілу Палянскага, журналіста парталу "Першы рэгіён". Двое сутак ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання, суд прызнаў яго вінаватым па артыкуле 22.34 Адміністрацыйнага кодэксу і прысудзіў штраф 810 рублёў.

Журналісты незалежных СМІ рыхтуюць сумесную заяву да грамадзкасьці, уладаў і сілавікоў.

 

 

"Не падлягае падліку".

Ярмо пра колькасьць скаргаў беларусаў на нерэгістрацыю Бабарыкі і Цапкалы


З пачатку выбарчай кампаніі ў Цэнтравыбаркаме зарэгістравалі прыкладна 10 тысяч скаргаў, паведаміла "БелаПАН" старшыня ЦВК Лідзія Ярмо. Колькі ўсяго паступіла скаргаў ад грамадзян, яна адказаць не змагла.

— На раніцу суботы (18 ліпеня) мне давалі зьвесткі, што толькі зарэгістраваных скаргаў прыблізна 10 тысяч (якія ня маюць масавага характару. — рэд.). Тыя, якія ўжо паступаюць у мяшках, проста складваюцца, раскрываюцца — і мы глядзім, ці няма там іншых скаргаў, зь іншым зьместам. Па ўсіх астатніх будуць проста складацца акты, таму што іх трэба зарэгістраваць.

На пытаньне, колькі паступіла скаргаў апошнімі днямі ў сувязі з рашэньнем ЦВК адмовіць у рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктару Бабарыку і Валеру Цапкалу, Ярмо сказала:

— У апошнія дні гэта не падлягае падліку. У нас прыцягнутыя нават работнікі іншых арганізацый, каб канвэрты раскрываць. Але агульны адказ на гэтыя скаргі ўжо дадзены, ніякага іншага ня будзе.

На просьбу пракамэнтаваць ініцыятыву штабу Бабарыкі, каб грамадзяне ў дзень галасаваньня фатаграфавалі свае бюлетэні і выкладвалі ў інтэрнэт, Ярмошына адзначыла, "падчас датэрміновага галасаваньня можна [выкладваць фота], нельга будзе толькі ў дзень асноўнага галасаваньня да таго моманту, як пачнецца падлік галасоў", бо такія фота могуць расцаніць як агітацыю.

16 ліпеня на сайце ЦВК апублікавалі адказ на масавыя скаргі адносна адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктару Бабарыку і Валеру Цапкалу. У адказе сказана, што паводле артыкула 68 Выбарчага кодэксу толькі самі асобы, якім адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі, могуць скардзіцца на гэтую адмову. Што да вызваленьня Бабарыкі — гэта справа Сьледчага камітэту.


"Радыё Свабода", 20 ліпеня 2020 р.

 

 

Ну і выбары. З пачатку кампаніі былі затрыманыя 1140 чалавек


Праваабаронцам вядома як мінімум пра 1140 выпадкаў адвольных затрыманняў, якія адбыліся з 6 мая (калі былі затрыманні групы Сяргея Ціханоўскага) па 20 ліпеня, паведамляе spring96.org.

190 чалавек атрымалі агулам 2607 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу.

333 чалавекі атрымалі штрафы агульным памерам больш за 265275 рублёў. 

Прычым на мірных акцыях супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама на іншых акцыях салідарнасці (і пасля іх), якія праходзілі 14 і 15 ліпеня, у Беларусі было затрымана як мінімум 420 чалавек.

З іх у Менску было затрымана як мінімум 329 чалавек: 303 14-га ліпеня падчас стыхійнай акцыі пратэсту і 26 чалавек 15-га — калі людзей затрымлівалі проста за тое, што яны стаялі ў чарзе, каб падаць скаргі ў Цэнтрвыбаркам, ці проста праходзілі міма супрацоўнікаў АМАПа.


"Наша Ніва", 21 ліпеня 2020 р.

 

 

Тэкст выступу кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай

на беларускім радыё


Галасуйце за новыя выбары і абараняйце свой голас.

Кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла сёння ў эфіры дзяржаўнага радыё.

Сharter97.org прыводзіць поўны тэкст выступу.

— Добры дзень!

Я — кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская. Мне 37 рокаў. Нарадзілася я на Палессі. Скончыла філалагічны факультэт Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта. Свабодна валодаю беларускай, маскалёўскай і ангельскай мовамі.

Мяне ніколі не прываблівала ідэя будаваць кар'еру. Я адчувала сябе, перш за ўсё, жонкай, маці. Хатняя гаспадыня. У мяне гэта атрымліваецца лепш за ўсё. І я ніколі не цікавілася палітыкай. Мяне гэта цалкам задавальняла.

Рок таму мой муж Сяргей Ціханоўскі стварыў свой праект "Краіна для жыцця", у рамках якога ён сустракаўся з людзьмі розных прафесій. Яны распавядалі яму, што іх турбуе, што яны адчуваюць, што думаюць пра Беларусь. Людзі казалі пра свой няпросты лёс і марылі аб жыцці ў свабоднай і багатай краіне.

Дык вось, больш за ўсё мяне ўразіла тое, што гэтых людзей, якія выступілі на нашым канале, сталі кідаць у турмы. Вось скажыце, як так магчыма?!

Хіба з такой несправядлівасцю можна мірыцца?

Вось таму, калі майго мужа Сяргея пазбавілі магчымасці ўдзельнічаць у выбарах, я і наважыла замяніць яго і ісці да перамогі. За сябе, за мужа, за ўсіх вас, за нашых дзяцей. Як жонка, як маці, я разумею, што ў сям'і адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго. Я хачу, каб так было і ў нашай краіне.

Кажуць, жанчына не можа быць прэзідэнтам. Гэта няпраўда! Ніхто не спыніць жанчыну, якая абараняе сям'ю, як ніхто не спыніць і народ, які патрабуе справядлівасці. Я цвёрда заяўляю: так, я хачу стаць прэзідэнтам Беларусі, але не дзеля пасады, а для таго, каб вярнуць вам права выбару.

Мы будуем краіну не толькі для сябе, але і для нашых дзяцей.

Я хачу, каб дзеці атрымлівалі добрую адукацыю, добрае медабслугоўванне, каб яны маглі знайсці добрую працу, стварыць сям'ю і зарабіць на сваё жыллё.

Я хачу, каб нашы дзеці адчувалі любоў і павагу да сябе, мелі права выбару і ганарыліся сваёй краінай — краінай для жыцця.

Я хачу, каб нашу краіну паважалі ў свеце, каб мы шукалі сяброў, а не ворагаў.

Я хачу, каб сышла ў мінулае подлая традыцыя пераследаваць людзей за праўду.

А цяпер, гэтым летам, людзей пачалі хапаць на вуліцах. Нават не за тое, што яны выйшлі на нейкі мітынг, дэманстрацыю з нейкімі радыкальнымі лозунгамі і заклікамі. Іх пачалі хапаць проста за тое, што яны стаялі ў чарзе. Хацелі сваім подпісам падтрымаць вылучэнне прэтэндэнтаў! А цяпер хапаюць ужо за тое, што хочаш падаць скаргу ў ЦВК на відавочныя парушэнні!

Дык на што разлічвае цяперашняя ўлада? Няўжо Лу-кака разлічвае, што, збіваючы людзей дубінкамі, кідаючы за краты, выпісваючы ім штрафы ён прымусіць людзей сябе любіць? Ён што, сапраўды думае, што гвалтам, нахрапам, хамствам і сталай хлуснёй можна развязаць праблемы ў эканоміцы, да якіх ён сам жа і прывёў нашу краіну? І колькі ён яшчэ збіраецца збіваць людзей і кідаць іх турмы?

Улада павінна ўсвядоміць, што менавіта мы, людзі, грамадзяне, і ёсць тыя, ад каго залежаць і палітыка, і самі палітыкі. Гэта значыць, не прэзідэнт павінен нам паказваць, як нам жыць і што нам рабіць, а мы самі павінны гэта вызначаць. Прэзідэнт, дэпутаты парламента — усе яны з'яўляюцца толькі нашымі прадстаўнікамі, іх задача — не кантраляваць нас — гэта мы павінны іх кантраляваць, не паказваць, як нам жыць і не затыкаць раты, калі мы гаворым тое, што думаем.

Галоўная наша з вамі задача — дамагчыся, каб у нашай краіне так і было. Ад гэтага залежыць наша будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Так, я іду ў прэзідэнты, у першую чаргу, для таго каб вызваліць свайго мужа і астатніх палітвязняў. Але я выдатна разумею, што проста іх вызваленне нічога не вызначыць. Калі не змяніць галоўнага — калі не вярнуць грамадзянам кантролю над краінай — ніхто ў Беларусі не будзе сябе адчуваць у бяспецы. Таму сваёй галоўнай задачай я бачу вяртанне людзям права голасу. І не толькі права голасу перад відэакамерамі, але і права голасу на выбарах.

Чаму цяпер чыноўнікі розных узроўняў і дэпутаты не жадаюць нас слухаць? Таму што мы іх не абіраем. Іх прызначае вышэйшы чыноўнік. Яму яны і падуладныя, перад ім яны павінны трымаць справаздачу. Што ім да нас — да людзей? Яны ад нас не залежаць. Але яны будуць залежаць ад нас, калі ў нас будзе права голасу і мы будзем абіраць і дэпутатаў і прэзідэнта. Тады яны ўжо не асмеляцца затыкаць нам рот і збіваць нас.

Вярнуць людзям свабодныя справядлівыя выбары — мая асноўная мэта.

Паўтараю, я прыйшла ў палітыку не дзеля ўлады, а дзеля аднаўлення справядлівасці. Мая галоўная мэта: правесці сапраўдныя сумленныя выбары з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў. Галасуючы за мяне, вы галасуеце за аднаўленне вашага права выбіраць уладу, за новыя і сумленныя выбары. Толькі так краіна зможа развівацца далей.

Мы аб'ядналіся з камандамі Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, з намі супрацоўнічаюць найлепшыя экспэрты, партыі і грамадскія арганізацыі. Мы стварылі моцную каманду дзеля агульнай мэты — будаваць новую Беларусь. Давайце рабіць гэта разам!

Для перамогі мы з вамі, дарагія суграмадзяне, павінны дзейнічаць як адна вялікая каманда.

Што я прашу зрабіць кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь:

* ні ў якім разе не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні, каб Ваш голас не скралі, і пераканаць у гэтым сваіх сяброў, суседзяў і знаёмых;
* прыйсці на выбары менавіта 9 жніўня, прагаласаваць за мяне, Святлану Ціханоўскую;
* стаць незалежнымі назіральнікамі на ўчастках і абараняць свой голас. Для гэтага створана шмат ініцыятыў, у якія мы заклікаем вас уступаць: "Сумленныя людзі", "Права выбару", "Рух праўда", "Зубр" і іншыя.

Для чаго гэта трэба?

1. Давесці ўсім, у тым ліку і ўладзе, што нас абсалютная большасць і што мы ніколі не застанёмся ў баку.

2. Сабраць рэкордную ў гісторыі незалежнай Беларусі колькасць назіральнікаў і зафіксаваць рэальны вынік галасавання.

Я заклікаю вас не заставацца дома 9 жніўня — інакш вы прагаласуеце за цяперашнюю ўсім вам надакучыўшую ўладу. Чым большы прыход, тым больш відавочнай будзе фальсіфікацыя. Чым большы прыход, тым цяжэй скрасці ваш голас.

Пасля таго, як стануць вядомымі відавочныя для ўсёй краіны вынікі выбараў 9 жніўня 2020 року, выбар народа павінны будуць паважаць усё. А тым, хто адмовіцца, давядзецца на патрабаванне народа сысці.

Ужо сёння зразумела, што выбары, якія адбудуцца 9 жніўня 2020 року, немагчыма прызнаць свабоднымі і сумленнымі. Многіх моцных кандыдатаў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу, пазбавілі магчымасці ў іх удзельнічаць: на замову аднаго з канкурэнтаў распачатыя крымінальныя справы, у сметніцу выкінутыя сотні тысяч сабраных подпісаў. Патрэбныя новыя сумленныя і свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў.

Пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта я ўжыву захады для захавання стабільнасці ў краіне і стварэння ўмоў для правядзення сумленных выбараў:

* я прызначу шэсць новых незалежных чальцоў Цэнтральнай выбарчай камісіі, уключаючы старшыню і выдам указ аб правядзенні новых выбараў прэзідэнта;
* сістэма выбарчых камісій будзе сфармаваная такім чынам, што ў іх будуць уключаныя прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых палітычных партый, розных грамадскіх арганізацый, а таксама, у абавязковым парадку, прадстаўнікі кандыдатаў у прэзідэнты;
* на кожным участку будуць усталяваныя празрыстыя скрыні і камеры, якія вялі онлайн-трансляцыю;
* кожны бюлетэнь будзе дэманстравацца назіральнікам, і толькі пасля гэтага змяшчацца ў стос галасоў за кандыдата;
* давераныя асобы кандыдатаў будуць мець права патрабаваць пераліку галасоў за кожнага кандыдата на кожным участку;
* датэрміновае галасаванне будзе дапускацца ў выключных выпадках для тых, хто не можа галасаваць у дзень выбараў паводле ўважлівай прычыны;
* усім кандыдатам будуць нададзеныя роўныя магчымасці для агітацыі, без злоўжывання службовым становішчам.

Пасля маёй перамогі на выбарах цягам пераходнага перыяду краінай будуць кіраваць тыя ж чыноўнікі, што і цяпер, за выключэннем тых, хто груба і адкрыта парушаў закон. Тых, хто сыдзе ў адстаўку, заменяць прафесіяналы з ліку дзяржаўных службоўцаў. Новыя прэзідэнцкія выбары будуць праведзеныя цягам паўрока.

Я прызначу правядзенне рэферэндуму з прапановай вярнуцца да першапачатковай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 року, якая скарачае паўнамоцтвы прэзідэнта, устанаўлівае абмежаванне ў колькасці тэрмінаў знаходжання на пасадзе прэзідэнта, і забяспечвае падзел уладаў. Рэферэндум будзе праводзіцца адначасова з выбарамі прэзідэнта.

Я аднаўлю законнасць у сферы крымінальнага і адміністрацыйнага працэсу. Справы ў дачыненні да палітвязняў будуць спыненыя. Правядзем амністыю для людзей, якія ўпершыню ўчынілі не цяжкія злачынствы, у тым ліку дзяцей, асуджаных паводле артыкула 328. Усе неправасудныя прысуды і пастановы за перыяд выбарчай кампаніі будуць скасаваныя з вяртаннем выплачаных штрафаў і выплатай кампенсацый пацярпелым. Для забеспячэння наглядных функцый на пераходны перыяд мною будзе прызначаны новы Генеральны пракурор і новы старшыня Вярхоўнага суда.

Мая праграма — гэта мой погляд на тое, якой павінна стаць наша краіна. Я ўпэўненая, што гэтага ж хоча большасць нашых грамадзян, і таму разлічваю на вашу падтрымку і ваш удзел.

Я пазнаёмлю вас з асноўнымі раздзеламі маёй праграмы:

Такім чынам, краіна для жыцця, дзяржава для людзец — як гэтага дамагчыся?

Падчас рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда заявіў, што ў нас пабудаваная дзяржава для чалавека. Давайце прадоўжым гэтую думку: і ўсе ведаюць, як завуць гэтага чалавека.

Паводле Канстытуцыі ўлада належыць народу, а на справе — чыноўнікам, якія даўно забыліся пра інтарэсы людзей.

Цяпер дэпутаты не выбіраюцца, а прызначаюцца. Суды адпраўляюць невінаватых у турмы, дамагчыся справядлівасці амаль немагчыма. Трэба вярнуць краіну людзям.

Кіраўнікі ўсіх узроўняў павінны паважаць людзей, памятаючы, што займаюць свае пасады толькі таму, што людзі далі ім іх узяць. Праваахоўныя органы павінны абараняць людзей, а не хапаць мірных грамадзян на вуліцы і ў чэргах. Яны павінны змагацца са злачыннасцю і карупцыяй, прадухіляць гвалт у сям'і.

Асноўнае пытанне: як павысіць узровень жыцця?

Галоўнае багацце нашай краіны — яе людзі. Трэба даць ім магчымасць працаваць і зарабляць. Сёння многія працуюць на стратных прадпрыемствах, а сотні тысяч, калі не мільён — за мяжой. Трэба ствараць працоўныя месцы ў Беларусі.

Мы ліквідуем бар'еры для развіцця малога і сярэдняга бізнэсу. Няхай людзі самі ствараюць працоўныя месцы. Прыбытковыя дзяржаўныя прадпрыемствы прадоўжаць працаваць. Са стратнымі павінны разабрацца прафесіяналы.

У краіне ёсць прафесійныя эканамісты і мэнэджары, якія здолеюць павысіць узровень жыцця і скараціць непатрэбныя дзяржаўныя выдаткі.

Наступнае пытанне — клопат пра здароўе людзей.

У нас ёсць выдатныя высокаадукаваныя медыкі, але сітуацыя з эпідэміяй COVID-19 паказала, што ім перашкаджаюць працаваць чыноўнікі, якія клопат аб статыстыцы ставяць вышэй за здароўе людзей.

Каб і дактары былі задаволеныя высокім заробкам, і людзі клопатам аб іх здароўі, патрэбная сістэма, калі грошы за лячэнне, няхай гэта будзе з дзяржаўнага бюджэту ці з добраахвотных страхавых унёскаў, ішлі за пацыентам у медыцынскія ўстановы як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя. Тады будзе падвышацца і якасць медыцыны, і заробкі добрых лекараў.

Інфармацыя аб грамадскім здароўі павінна быць праўдзівай і агульнадаступнай.

Што трэба змяніць у сістэме адукацыі?

Настаўнікаў у школах трэба вызваліць ад усяго, што не звязанае з навучаннем і выхаваннем дзяцей — ад забеспячэння падпіскі на газеты, прымусу дзяцей уступаць у БРСМ, наведвання прапагандысцкіх мерапрыемстваў — да збору грошай і рамонту кабінетаў за свой кошт.

Працу настаўніка трэба аплачваць годна. Школа павінна развіваць асобу, уменне шукаць інфармацыю, працаваць у камандзе, нараджаць і шанаваць новыя ідэі. Эфектыўная эканоміка патрабуе творчую асобу, крэатыўную і таленавітую, а гэта значыць — свабодную.

Школа зменіцца да лепшага, калі апроч дзяржаўнай будзе развівацца і прыватная сістэма адукацыі — гэта створыць здаровую канкурэнцыю.

Універсітэты пяройдуць на самакіраванне. Трэба скасаваць прымусовае размеркаванне і "закон Раўкова", паводле якога студэнтаў забіраюць у войска, не даўшы скончыць адукацыю.

Нц і, урэшце, замежная палітыка.

Незалежнасць — наша абсалютная каштоўнасць, мы яе не прадаём, не гандлюем, не абмяркоўваем.

Мы — мірныя людзі і будзем сябраваць з усімі, але толькі ў інтарэсах уласнай краіны.

Мы павінны стварыць партнёрства на роўных, а не залежнасць ад газавай або крэдытнай "іголкі".

Нам усім трэба будзе вялікая праца. За 26 рокаў краіна прыйшла да таго пункту, калі праблему нельга развязаць за адзін раз. Простага шляху няма. Альбо мы аб'ядноўваемся і разам ідзем далей у краіну для жыцця, альбо зноў паўтараем памылкі мінулых рокаў.

Прыйшоў час пераменаў. Ніхто не можа папіхаць народам, ніхто не можа валодаць ім, ніхто не можа закрыць яму рот. Беларускі народ прачнуўся!

Галасуйце за новыя выбары і абараняйце свой голас.

Толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцця!


"Хартыя'97%", 20 ліпеня 2020 р.

 

 

У Менску затрымалі музыку гурту TonqiXod, сябра ініцыятыўнай групы Бабарыкі


Праваабаронцы "Вясны" паведамляюць пра новыя выпадкі перасьледу.

Міліцыя затрымала Максіма Субача — удзельнік папулярнага менскага гурту TonqiXod і сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Дакладны час і абставіны ўдакладняюцца.

Паводле інфармацыі намесьніцы старшыні ПЭН-Цэнтру Тацяны Нядбай, апошні раз Максім выходзіў на сувязь увечары 19 ліпеня. Да гэтага ён быў на мітынгу Сьвятланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў.

У РУУС Цэнтральнага раёну Менску пацьвердзілі, што Максім Субач затрыманы ў межах адміністрацыйнай справы за "дробнае хуліганства" (арт. 17.1 КаАП), яго даставілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.

581 дзень арышту і 65 тысяч рублёў штрафаў. Як пакаралі затрыманых на акцыях 14-15 ліпеняЦі адбыўся над Максімам Субачам суд, пакуль невядома.


"Радыё Свабода", 21 ліпеня 2020 р.



Наталля Радзіна: Улады хочуць зняць Святлану Ціханоўскую з выбараў


Лу-кака хоча пакінуць у выбарчай кампаніі толькі спойлераў.

Рэдакцыі сайта Charter97.org стала вядома, што беларускія ўлады плануюць адхіліць ад удзелу ў выбарах кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую, бо яна з'яўляецца адзінай альтэрнатыўнай кандыдаткай і набірае папулярнасць у беларусаў.

— Мы атрымалі інфармацыю, што плануецца пакінуць у якасці ўдзельнікаў выбарчай кампаніі толькі спойлераў, прычым ролю галоўнага псеўдадэмакратычнага кандыдата будзе адыгрываць вядомы правакатар Андрэй Дзмітрыеў, які катэгарычна выступае супраць правядзення акцый пратэсту праз фальсіфікацыі выбараў. Крыніцы гэтай інфармацыі я давяраю.

Таксама журналісты некаторых незалежных беларускіх СМІ мне расказалі, што ўзмацніўся ціск на рэдакцыі медый у Беларусі з боку спецслужбаў з патрабаваннем "папулярызаваць Дзмітрыева ў якасці альтэрнатыўнага дэмакратычнага кандыдата", — сказала галоўная рэдактарка Charter97.org Наталля Радзіна.

Нагадаем, што кіраўнік зарэгістраванага руху "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў на гэтых "выбарах" не сабраў подпісы ў сваю падтрымку, але быў зарэгістраваны кіраўніцай ЦВК Лідзіяй Ярмошынай у якасці кандыдата. У 2015 роке ён быў начальнікам штаба кандыдаткі-спойлеркі Таццяны Караткевіч, якая таксама, са сцвярджэння прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, не сабрала подпісы за сваё вылучэнне, але была зарэгістраваная кандыдаткай у прэзідэнты. А пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 року Дзмітрыеў выступіў на Беларускай тэлевізіі з заявай, што міліцыя не вінаватая ў збіцці дэманстрантаў і кандыдатаў у прэзідэнты на акцыі пратэсту супраць падтасоўкі вынікаў галасавання.



200 беларускіх журналістаў звярнуліся да міністра ўнутраных спраў

і генеральнага пракурора

 

Таксама яны звярнуліся да грамадскасці.

Апошнія месяцы сталі перыядам вельмі жорсткіх рэпрэсій у дачыненні да журналістаў незалежных выданняў у Беларусі. Падчас прэзідэнцкай кампаніі 43 карэспандэнты дзясяткаў СМІ былі затрыманыя пры выкананні службовых абавязкаў. У сувязі з нядаўнімі падзеямі журналісты незалежных выданняў Беларусі звярнуліся да грамадскасці, улады і сілавікоў.

21 ліпеня дакумент быў накіраваны на адрас міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева, кіраўніцы "савета рэспублікі" Наталлі Качанавай, генеральнага пракурора Аляксандра Канюка і міністра інфармацыі Ігара Луцкага.

Апошняй кропляй стала жорсткае затрыманне журналіста "Радыё Свабода" Антона Трафімовіча ў цэнтры Менска 15 ліпеня пасля відэастрыму ля ЦВК. Пры затрыманні супрацоўнікі міліцыі зламалі яму нос. У дачыненні да Антона вядзецца адміністрацыйная вытворчасць паводле арт. 23.4 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы).

Затрыманні праходзяць у розных гарадах краіны - ад сталіцы да Ганцавіч.

14 ліпеня журналісты розных выданняў былі затрыманыя пры асвятленні акцый пратэсту, некаторыя нават у жывым эфіры, на вачах у дзясяткаў тысяч гледачоў.

гэта:

Міхаіл Ільін і Арцём Маёраў, "Эўрарадыё"
Аляксей Суднікаў і Усевалад Зарубін, TUT.BY
Арцём Лява, "Новы час"
Алесь Пілецкі і Андрэй Рабчык, "Радыё Свабода"
Кацярына Андрэева, Ігар Ільяш, "Белсат"
Эндзі Смайт, ВВС
Надзея Пужынская, Марына Драбышэўская, Юрый Глушакоў, "Сильные новости"
Данііл Палянскі, "Первый Регион"

Прыкладна тое ж адбылося і раней — 19 чэрвеня:

Ларыса Шчыракова, "Белсат"
Аляксандра Дынко, Андрэй Рабчык, "Радыё Свабода"
Ірына Арахоўская, "Белсат"
Уладзімір Косцін, Reuters
Марыя Вайтовіч, Арцём Маёраў, "Эўрарадыё"
Вадзім Заміроўскі, TUT.BY
Настасся Занько, Onliner.by
Іна Кардаш, 112.ua
Анжаліка Васілеўская, Магілёў, TUT.BY
Алесь Сабалеўскі, незалежны журналіст
Алеся Лацінская, Bobr.by
Сяржук Лацінскі, незалежны журналіст
Дзяніс Носаў, "Вечерний Бобруйск"

Аляксандр Пазняк і Сяргей Багроў з "Ганцавіцкага часу" былі затрыманыя ў жывым эфіры 20 чэрвеня. Пры затрыманні збітыя. Іх абвінавацілі ў непадпарадкаванні законнаму патрабаванню міліцыі (артыкул 23.4 КоАП) і ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (частка 1 артыкула 23.34 КоАП). Суд у Баранавічах прысудзіў да штрафу на 15 базавых адзінак і да 15 дзён арышту адпаведна.

Гэтыя дзеянні парушаюць арт. 198 Крымінальнага кодэкса, якая вызначае адказнасць за "перашкоду законнай прафесійнай дзейнасці журналіста", і маюць адну мэту — запалохаць журналістаў і паказаць ім і ўсяму грамадству, што законы не працуюць, калі ёсць больш высокія палітычныя інтарэсы. Аднак бессаромнасць гэтых дзеянняў вядзе да адваротнага эфекту. Цынічнае жаданне паказаць грамадзянам, наколькі яны безабаронныя перад уладай, найперш дыскрэдытуе саму ўладу.

Мы працягнем выконваць свой прафесійны абавязак. Мы выказваем падтрымку і салідарнасць з усімі нявінна затрыманымі, збітымі, прыніжанымі.

Мы патрабуем, каб улады спынілі пераслед журналістаў незалежных выданняў, а сілавікам хочам нагадаць, што, затрымліваючы журналістаў пры выкананні імі сваіх прафесійных абавязкаў і ужываючы да іх сілу, вы не толькі парушаеце закон, але і самі чыніце злачынства.

Артыкул 198 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста караецца штрафам, пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Зварот да кіраўніка ГУУС Менгарвыканкама Івана Кубракову, да камандзіра атрада АМАП ГУУС Менгарвыканкама Дзмітрыя Балабы, да намесніка міністра ўнутраных спраў Аляксандра Барсукова ў гэтым пытанні быў безвыніковым. Больш за месяц таму прэс-служба анансавала сустрэчу прадстаўнікоў міністэрства з журналістамі, якія працуюць на масавых мерапрыемствах, але гэтая сустрэча не адбылася дагэтуль. Чакаем адказу асабіста ад міністра ўнутраных спраў.

Пад зваротам падпісаліся больш за 200 чалавек: карэспандэнты і рэдактары TUT.BY, Onliner.by, "Наша Ніва"/NN.BY, "Радыё Свабода", БелаПАН, "Салідарнасць", "Эўрарадыё", "Белсат", "Сильные новости", газет "Комсомольская правда в Беларуси", "Народная воля" і "Новы час", dev.by, Tribuna.com, Realt.by, Reform.by ды іншых выданняў, а таксама журналісты-фрылансеры і блогеры.


"Хартыя’97", 21 ліпеня 2020 р.

 

 

Затрыманні на мірных акцыях 14 і 15 ліпеня. Лічбы і геаграфія


Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на мірных акцыях супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама на іншых акцыях салідарнасці (і пасля іх), якія праходзілі 14 і 15 ліпеня, у Беларусі было затрымана як мінімум 420 чалавек.

З іх у Менску было затрымана як мінімум 329 чалавек: 303 14-га ліпеня падчас стыхійнай акцыі пратэсту і 26 чалавек 15-га — калі людзей затрымлівалі проста за тое, што яны стаялі ў чарзе, каб падаць скаргі ў Цэнтрвыбаркам, ці проста праходзілі міма супрацоўнікаў АМАПу.

Акрамя Менску затрыманні адбыліся яшчэ ў дзесяці местах краіны.

Пружаны (затрыманы 7 чалавек 14-га ліпеня, 2 асуджаны на арышты),
Гомель (затрыманы як мінімум 15 чалавек 14-га ліпеня, 5 асуджаны на арышты),
Берасце (затрыманы 45 чалавек 14-га ліпеня, 37 атрымалі штрафы і “суткі”),
Салігорск (затрыманы 14-га ліпеня і затым асуджаны на арышт 2 чалавекі),
Бабруйск (затрыманы 14-га ліпеня як мінімум 4 чалавекі),
Стоўбцы (затрыманы 14-га ліпеня і асуджаны на арышт 1 чалавек),
Гродна (затрыманы 14 і 15-га ліпеня 7 чалавек),
Віцебск (затрымана адна ўдзельніца акцыі 14-га ліпеня на наступны дзень),
Барысаў (затрыманы 15-га ліпеня 8 чалавек, 4 з іх атрымалі штрафы),
Смаргонь (затрымана адна ўдзельніца велапрабегу салідарнасці 16-га ліпеня).

Агулам у рэгіёнах у перыяд з 14 па 16 ліпеня за ўдзел у акцыях было затрымана больш за 90 чалавек.

Больш за 170 судоў над часткай затрыманых на акцыях прайшло з 15 па 20 ліпеня. Затрыманых судзілі па артыкулах 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Як мінімум 51 чалавек за гэты час атрымалі ў суме 581 сутак адміністрацыйнага арышту, больш за 70 чалавек — штрафы на агульную суму, якая перавышае 65000 рублёў. 

З пачатку бягучай выбарчай кампаніі 190 чалавек атрымалі агулам 2607 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 333 чалавекі атрымалі штрафы агульным памерам больш за 265275 рублёў (больш за 110.000$). Праваабаронцам вядома як мінімум пра 1140 выпадкаў адвольных затрыманняў, якія адбыліся ў перыяд з 6 траўня па 20 ліпеня.


"Вясна" (spring96.org), 21 ліпеня 2020 р.

 

 

Зварот да дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты


Бачачы, у які бок паварочвае выбарчая кампанія, звяртаюся да вас без асаблівай надзеі на поспех звароту, але раблю гэта, каб пасля не дакараць сябе за тое, што не зрабіў...

Кожнаму чалавеку лёс дае шанец спраўдзіць сябе ў жыцці. Вялікіх шанцаў даецца няшмат. Звычайна адзін. І мы найчасцей прапускаем яго, думаючы, што ён першы, але не апошні. А ён аказваецца і першым, і апошнім. Такім, які воляю лёсу зараз у вас.

Як вы скарыстаеце яго? Праз удзел у "выбарах" да канца? У такім разе вось які канец вас чакае. Пры яўцы ў 87,3% за Лу-каку "прагаласуюць" 69,4%, за ўсіх астатніх кандыдатаў у прэзідэнты — 14,6%. Так што кожны з вас возьме ад свайго вялікага шанцу прыблізна 3%. Не больш, бо лічбы рэйтынгаў прэтэндэнтаў на месца прэзідэнта, якія беларускае тэлебачанне падало беларускам народу і якія я скарыстаў, падаваліся і на папярэдніх выбарах — і кожны раз яны супадалі з выніковымі лічбамі "галасавання".

Пры вашым рашэнні "ісці да канца" тое самае будзе і гэтым разам. Сённяшняя сістэма "выбараў" не дазваляе паставіць заслону фальсіфікацыям ніякімі сродкамі. Нідзе і ніколі дыктатарскія рэжымы не перамагаліся галасаваннем — толькі барацьбой.

Не цяжка ўявіць, што круціцца зараз у вашых галовах. "А раптам?.." Асноўныя канкурэнты Лу-какі адкінутыя, дык раптам, галасуючы хоць за каго, абы не за Лу-каку, прагаласуюць за мяне? Ёсць жа шанец…

Няма! Дый выглядае ўсё гэта (за выключэннем выпадку са Святланай Ціханоўскай) штрэйкбрэхерствам. Адзіная магчымасць пазбавіцца ад цяперашняга рэжыму падчас ягоных не толькі фальшывых, але і подлых "выбарах" — заклік на мірны пратэст супраць іх подласці і фальшы з патрабаваннем новых выбараў без Лу-какі. Цяперашні пратэстны патэнцыял грамадства дазваляе гэта зрабіць. Пытанне толькі ў тым, ці можаце дазволіць сабе гэта вы? Ці хопіць на гэта ў вас сілы духу, мужнасці, рашучасці?

Калі не, тады найлепшае, што вы можаце зрабіць, каб наблізіць канец рэжыму, — зняцца з "выбараў". Пакінуць на іх аднаго Лу-каку. У такім разе ўсе адсоткі, якія намалюе яму Ярмо, будуць супраць яго. І яны будуць вашымі. З імі вы застанецеся ў палітыцы, у найноўшай беларускай гісторыі, апраўдаўшы не толькі свой удзел у выбарах, але і спраўдзіўшы сябе ў жыцці.


Уладзімір Някляеў, Facebook, 21 ліпеня 2020 р.

 

 

"Баршчаварка" баіцца, што назіральнікі на выбарчых участках раскрыюць фальсіфікацыі


Колькасць назіральнікаў на ўчастках зменшаць праз "складаную эпідэміялагічную абстаноўку".

Падчас пасяджэння Цэнтральнай выбарчай камісіі 22 ліпеня Ярмо[шына], спаслаўшыся на "складаную эпідэміялагічную абстаноўку", прапанавала зменшыць колькасць назіральнікаў на ўчастках. Астатнія чальцы ЦВК пагадзіліся з ейнай прапановай.

Кіраўніца ЦВК заявіла аб тым, што нягледзячы на тое, што "сітуацыя з каранавірусам паляпшаецца, яна ўсё адно працягвае выклікаць насцярожанасць".

Яна спаслалася на звесткі Міністэрства аховы здароўя, згодна з якімі блізу 41 тысячы беларусаў з'яўляюцца кантактамі першага ўзроўню, альбо заражаныя COVID-19 і знаходзяцца на карантыне — і гэта не лічачы тых, хто цяпер у шпіталях.

— Я разумею, што гэта будзе непапулярная пастанова, але прапаную на перыяд гэтай электаральнай кампаніі зменшыць колькасць назіральнікаў. Да пяці чалавек — у асноўны дзень галасавання. А ў дні датэрміновага галасавання да трох.

Чалец ЦВК з правам дарадчага голасу Павел Дзік задаў пытанне Ярму, ці ёсць сэнс у такой пастанове, з улікам таго, што падчас выбараў праз участак праходзіць вялікая колькасць людзей.

— Праходнасць і знаходжанне ў адным памяшканні — розныя рэчы, — парыравала кіраўніца ЦВК. На ейную думку, такая пастанова павінна быць прынятая дзеля фізічнага здароўя і душэўнага спакою сяброў выбарчай камісіі.

Пастанова была прынятая практычна аднагалосна.

 

 

Макею патэлефанавалі з Дзярждэпартамента ЗША наконт прэзідэнцкай кампаніі


МЗС Беларусі не прывяло падрабязнасці размовы.

"Актуальныя пытанні беларуска-амерыканскіх дачыненняў", "існыя пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня" абмеркавалі падчас тэлефоннай размовы 22 ліпеня міністр замежных спраў Уладзімір Макей і намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных пытаннях Дэвід Хэйлі.

Размова адбылася на ініцыятыву амерыканскага боку, паведаміла прэс-служба беларускага замежнапалітычнага міністэрства.

Акрамя таго, "на просьбу амерыканскага боку У. Макей дэталёва праінфармаваў суразмоўцу пра нюансы прэзідэнцкай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь". Падрабязнасці не прыводзяцца.

15 ліпеня прэс-сакратарка Дзярждэпартамента ЗША Морган Ортагус заявіла, што ЗША занепакоеныя паведамленнямі аб масавых пратэстах і затрыманні мірных актывістаў у Беларусі.


"Хартыя’97%", 22 ліпеня 2020 р.

 

 

Каардынатар кампаніі назіраньня пра рашэньне ЦВК: Выбары перайшлі ў рэжым спэцапэрацыі


Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ўладзімер Лабковіч заявіў, што прэзыдэнцкія выбары страцілі апошнія намёкі на магчымасьць свабоднага волевыяўленьня.

Так ён адрэагаваў на рашэньне Цэнтарвыбаркаму абмежаваць колькасьць назіральнікаў ва ўчастковых выбарчых камісіях, зьвязаўшы гэта з пандэміяй каранавірусу.

"Рашэньне ЦВК — фактычна поўнае перакрэсьліваньне апошніх выбарчых працэдураў у краіне. Гэта пярэчыць прынцыпу галоснасьці, які прадугледжаны арт. 13 Выбарчага кодэксу. Цяпер улады праводзяць выбары са сваімі выбарчымі камісіямі і сваімі назіральнікамі, а пры такой структуры немагчыма гаварыць ні пра якія стандарты свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў", — адзначыў Лабковіч.

Лабковіч піша, што старшыня ЦВК Ярмо прыкрываецца інструкцыяй Міністэрства здароўя, нібыта дбаючы пра здароўе людзей. Але ў іншым яна не хітрыць — у страху за маральны ціск на сяброў участковых выбарчых камісій.

"Цяжка фальсыфікаваць выбары, калі за табой сочаць так шмат людзей. Гэта адказ на тую актыўнасьць грамадзтва і жаданьне назіраць за выбарамі. Улады баяцца любой актыўнасьці, адказваючы на гэта сваімі звыклымі мэтадамі", — падкрэсьлівае праваабаронца.

Фактычна выбары страцілі свае апошнія атрыбуты выбарчай кампаніі і перайшлі ў стадыю спэцапэрацыі дзеля захаваньня статус-кво ў краіне, падсумоўвае Ўладзімер Лабковіч.

"Спачатку ўлады закрылі УВК да 24 ліпеня, не праводзячы акрэдытацыі назіральнікаў, затым праз "чорны ўваход" напампавалі ўчасткі сваімі фэйкавымі назіральнікамі з праўладных арганізацый. Нарэшце агучылі фармальнасць у выглядзе сёньняшняга рашэньня", — адзначыў ён.

Старшыня ЦВК Ярмо прапанавала ў асноўны дзень галасаваньня 9 жніўня зьменшыць колькасьць назіральнікаў да пяці адначасова і ня больш за 50% ад складу камісіі. Падчас датэрміновага — ня больш за тры адначасова. Прыярытэт будуць мець тыя назіральнікі, хто акрэдытаваўся раней.

 

 

Агітаваць за Ціханоўскую ў Гомельскай вобласьці дазволілі толькі раніцай ці пад ноч.
Праваабаронца: гэта свавольства


Юры Ўласаў, давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай, падаў у райвыканкамы Гомельскай вобласьці паведамленьні аб правядзеньні агітацыйных пікетаў. Ён атрымаў адказ, што праводзіць агітацыю можна толькі раніцай — ад 8 да 12 гадзіны.

— Нават у выходны дзень! Хто прыйдзе на пікет у будзённы ці выходны дзень а 8-й раніцы? У выканкамах тлумачаць, што іншы, пазьнейшы час ужо заняты даверанай асобай іншага кандыдата, Аляксандра Лукашэнкі. Гэта генэральны дырэктар ААТ "Спартак" Алег Жыдкоў, — сказаў Юры Ўласаў.

З такой сытуацыяй ён сутыкнуўся ў Жлобіне і Добрушы.

— Наогул, агітацыйны пікет можна ставіць у дазволеным месцы па прынцыпе апавяшчэньня. Мы апавясьцілі выканкамы і нібыта можам праводзіць пікеты. Але намесьнік старшыні Добрускага райвыканкаму Руслан Сікорскі нам адказаў, што калі мы будзем праводзіць пікет пазьней за 12 гадзіну, то гэта будзе несанкцыянаванае мерапрыемства, — кажа Ўласаў.

У Гомлі ён таксама падаў паведамленьні ў адміністрацыі раёнаў.

— Вусна нам адказалі ў адміністрацыях, што пікеты дазволяць толькі з 8 да 12. Афіцыйную паперку абяцалі даслаць, але ўсё зразумела і так, — дадаў Юры Ўласаў.

Пакуль у Гомельскай вобласьці ў Ціханоўскай узгоднены адзін пікет — у Буда-Кашалёве, а 21-й гадзіне на школьным стадыёне.

— Дазволілі толькі адну гадзіну, з 21:00 да 22:00, — удакладніў Уласаў.

З падобнай сытуацыяй сутыкнуліся і давераныя асобы Андрэя Дзьмітрыева. Рэчыцкія і гомельскія ўлады дазволілі ім праводзіць пікеты толькі раніцай.

Доўгатэрміновы назіральнік на прэзыдэнцкіх выбарах Леанід Судаленка назваў прапановы чыноўнікаў агітаваць толькі раніцай "свавольствам".

— Так, на адной пляцоўцы нельга праводзіць адначасова два масавыя мерапрыемствы — паводле закону аб масавых мерапрыемствах. Але выбарчай кампаніі гэта ня тычыцца. У выбарчай кампаніі пытаньні рэгулююцца Канстытуцыяй, Выбарчым кодэксам і пастановамі ЦВК. Нідзе — ні ў Выбарчым кодэксе, ні ў пастановах ЦВК — няма такой нормы, што выканкамы вызначаюць час для агітацыі. Давераная асоба падала паведамленьне на дазволенае месца — і мусіць ісьці агітаваць. Трэба абскарджваць такія рашэньні выканкамаў, — пракамэнтаваў сытуацыю Судаленка.

Ён ня бачыць парушэньня закону, калі на адной пляцоўцы будуць агітаваць за двух кандыдатаў.

— Калі давераныя асобы дамовяцца. Паводле выбарчага заканадаўства, калі ў выканкам раней паступіла заяўка ад іншага кандыдата і паміж кандыдатамі няма дамоўленасьці, то мясцовы орган можа прапанаваць іншы час, — дадаў назіральнік.

— Раней выканкамы вызначалі месцы для агітацыі, дзе нельга яе праводзіць. Сёлета яны вызначылі месцы, дзе можна агітаваць — у Гомлі гэта тры аддаленыя ад цэнтру пляцоўкі. Прычым у Цэнтральным раёне ўвогуле агітаваць нельга, — нагадаў праваабаронца.


"Радыё Свабода", 22 ліпеня 2020 р.

 

 

Ярмо не пусціць на ўчасткі мінімум траціну ўжо зарэгістраваных назіральнікаў


Падчас пасяджэння Цэнтральнай выбарчай камісіі 22 ліпеня Ярмо, спаслаўшыся на складаную эпідэміялагічную абстаноўку, прапанавала зменшыць колькасць назіральнікаў на ўчастках.

Кіраўнік ЦВК нагадала пра тое, што, нягледзячы на паляпшэнне сітуацыі з каранавірусам, яна ўсё роўна працягвае выклікаць насцярожанасць.

Яна спаслалася на звесткі Міністэрства аховы здароўя, згодна з якімі каля 41 тысячы беларусаў з'яўляюцца кантактамі першага ўзроўню альбо заражаныя COVID-19 і знаходзяцца на каранціне — і гэта не ўлічваючы тых, хто цяпер у лякарнях.

— Я разумею, што гэта будзе непапулярнае рашэнне, але прапаную на перыяд гэтай электаральнай кампаніі паменшыць колькасць назіральнікаў.

Да пяці чалавек — у асноўны дзень галасавання. А ў дні датэрміновага галасавання да трох.

Член ЦВК з правам дарадчага голасу Павел Дзік задаў пытанне Ярму, ці ёсць сэнс у такім рашэнні з улікам таго, што падчас выбараў праз участак праходзіць вялікая колькасць людзей.


— Праходнасць і знаходжанне ў адным памяшканні — розныя рэчы — парыравала кіраўнік ЦВК. — І гэта бяспека не толькі сябраў камісіі, але і назіральнікаў, якія знаходзяцца там пастаянна. Так, будуць праветрывання і ўборкі, але нельга ж спыніць працэс галасавання для нейкіх праветрыванняў і ўборак. І потым хачу падкрэсліць,што і эпідэміялагічная абстаноўка, і тая фізічная і маральная, якая неабходная членам участковых выбарчых камісій, каб яны не адчувалі маральнага, эмацыйнага і фізічнага ціску — яна ім проста неабходная.

Рашэнне было прынята аднагалосна.

Па ўчорашніх звестках, цяпер зарэгістравана 42 856 назіральнікаў, пры тым што колькасць участкаў у гэтым годзе складае 5767, выходзіць, што на кожны ўчастак можна раскідаць ўжо амаль па сем з паловай назіральнікаў. Улічваючы, што назіральнікаў будуць выбіраць зыходзячы з таго, хто першы атрымаў акрэдытацыю, каля траціны назіральнікаў ужо не патрапяць на ўчасткі ў асноўны дзень галасавання.

Ёсць падставы меркаваць, што ў лік дапушчаных назіральнікаў трапяць найбольш людзі ад БРСМ, Федэрацыі прафсаюзаў, Саюза жанчын, Саюза ветэранаў ды іншых пралукашэнкаўскіх ці кантраляваных уладамі арганізацый і партый.


***


Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі за ўвесь час зафіксавалі 66 348 выпадкаў каранавіруса, але ўжо выпісаныя 58 592 чалавекі, у цяперашні час хварэюць 7 249 чалавек.

 

 

Праваабаронца пра абмежаванні назіральнікаў: Выбары перайшлі ў стадыю спецаперацыі


У ЦВК на сваім пасяджэнні 22 ліпеня абмеркавалі пытанне з абмежаваннем колькасці назіральнікаў ва ўчастковых выбарчых камісіях, звязаўшы гэта з пандэміяй каранавіруса.

Як адзначыла сёння старшыня ЦВК Ярмо, падчас датэрміновага галасавання сябры выбаркамаў знаходзяцца ў цесных памяшканнях, а цяпер працягваецца эпідэмія каранавіруса, а за імі назіраюць назіральнікі, якія нібыта "камандуюць, што ім рабіць". У Нямеччыне, расказала яна, прыгразілі забараніць праводзіць выбары, бо памяшканне не адпавядае нормам сацыяльнага дыстанцыянавання.

Ярмо прапанавала ў асноўны дзень галасавання, 9 жніўня, паменшыць колькасць назіральнікаў да пяці адначасова і не больш за 50% ад складу камісіі, падчас датэрміновага галасавання, агулам — не больш за тры адначасова. Прыярытэт будуць мець тыя назіральнікі, хто акрэдытаваўся раней.

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч заявіў, што выбары згубілі свае апошнія атрыбуты выбарчай кампаніі:

— Сённяшняе рашэнне ЦВК — гэта фактычна поўнае перакрэсліванне ўжо апошніх выбарчых працэдур у краіне. Гэта пярэчыць прынцыпу галоснасці, які прадугледжаны арт. 13 Выбарчага кодэкса. Цяпер улады праводзяць выбары са сваімі выбарчымі камісіямі і сваімі назіральнікамі, а пры такой структуры немагчыма наогул казаць ні пра якія стандарты свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў.

Прыкра, што Ярмо прыкрываецца інструкцыяй Міністэрства аховы здароўя, быццам бы дбаючы пра здароўе людзей, але ў іншым яна не хітрыць, бо ўсе яны баяцца маральнага ціску на сяброў УВК. Цяжка фальсіфікаваць выбары, калі за табой сочаць так шмат людзей. Гэта адказ на тую актыўнасць грамадства і жаданне назіраць за выбарамі. Улады баяцца любой грамадскай актыўнасці і адказваюць на гэта сваімі звыклымі метадамі.

Спачатку ўлады закрылі УВК да 24 ліпеня, не праводзячы працу па акрэдытацыі назіральнікаў, затым праз чорны ўваход напампавалі ўчасткі сваімі фэйкавымі назіральнікамі з праўладных арганізацый, а затым зрабілі фармальнасць у выглядзе сённяшняга рашэння.

Фактычна выбары згубілі свае апошнія атрыбуты выбарчай кампаніі і перайшлі ў стадыю спецаперацыі па захаванню статус-кво ў краіне.


"Наша Ніва", 22 ліпеня 2020 р.

 

 

Вайскоўцамі народ палохаюць


Сузаснавальнік аргкамітэта па стварэнні аб’яднання “Абаронцы Айчыны” і былы “афганец” Аляксандр Камароўскі выказаўся наконт таго, ці пойдуць вайскоўцы супраць людзей.

Дзяржсакратар Савета бяспекі, былы міністр абароны Андрэй Раўкоў падчас наведвання Лу-какаю 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады заявіў, што сілавы блок гатовы прадухіліць магчымыя масавыя беспарадкі ў Беларусі.

— Калі будуць нейкія пратэсты, то не думаю, што спатрэбіцца дапамога вайскоўцаў. Тое, што кіраўнік Беларусі ездзіць па вайсковых часцях ды наведвае дэсантнікаў, якія з’яўляюцца ўдарнай сілай, як мне падаецца, робіцца больш для карцінкі, каб застрашыць народ. Арміяй ужо пачалі палохаць.

Але вайскоўцы — гэта ж не міліцыя. Мяркую, і ў іх саміх няма ніякага жадання душыць танкамі ўласны народ. Таму малаверагодна, што армія спатрэбіцца.

— Але, калі будзе загад…

— Безумоўна, вайскоўцы павінны выконваць загады, але ж ужо былі выпадкі, калі выконваць іх адмаўляліся. Але, паўтаруся, малаверагодна, што спатрэбіцца дапамога арміі.

Улада проста ведае свой сапраўдны рэйтынг, баіцца народных пратэстаў і вырашыла дзейнічаць прэвентыўна. Таму амаль кожны дзень і гучыць рыторыка, што ізноў беларусы могуць вярнуцца ў “галодныя” 90-я рокі, а паралельна з гэтым людзей пужаюць сёняшнімі і будучымі рэпрэсіямі.


Кастусь Заблоцкі


"Беларускае Радыё Рацыя", 22 ліпеня 2020 р.

 

 

ЦВК адмовіўся зрабіць празрыстым падлік галасоў


Цэнтрвыбаркам адмовіўся разглядаць прапанову кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскае аб забеспячэнні галоснасці пры падліку галасоў.

22 ліпеня на пасяджэнні камісіі сябра Цэнтрвыбаркама з правам дарадчага голасу Павел Дзік, які прадстаўляе інтарэсы Святланы Ціханоўскае, прапанаваў дапоўніць парадак дня пытаннем — "аб прыняцці пастановы аб асобных пытаннях забеспячэння галоснасці пры падліку галасоў".
Дзік, у прыватнасці, прапанаваў прапісаць у пастанове, што падлік галасоў павінен вырабляцца з дэманстрацыяй кожнага бюлетэня.

— Ёсць патрэба некалькі ўдакладніць палажэнні, якія тычацца галоснасці правядзення падліку галасоў, — сказаў ён. — Мы падрыхтавалі праект пастановы, які зводзіцца да наступных ключавым рэчам. Падлік галасоў, мы лічым, павінен рабіцца з дэманстрацыяй кожнага выбарчага бюлетэня назіральнікам такім чынам, каб з адлегласці, якое было б магчыма для назірання, бачыць адзнакі, якія зроблены выбаршчыкамі на бюлетэнях.

Акрамя таго, адзначыў прадстаўнік Ціханоўскае, прапануецца, каб у перыяд датэрміновага галасавання штодня, па заканчэнні часу правядзення галасавання, старшыня ці намеснік старшыні выбарчай камісіі заляплялі прарэз для апускання бюлетэня ў скрыню для галасавання і ставілі на лісце свае подпісы.

— Пры гэтым дапускаецца па просьбе іншых членаў камісіі і прысутных назіральнікаў размяшчаць дадатковыя подпісы на гэтым аркушы (зразумелая прычына гэтага) і таксама рабіць фотафіксацыю пастаўленых подпісаў і цэласнасці ліста ўжо пры выкрыцці прарэзы для галасавання, — сказаў Дзік.

Ён таксама прапанаваў замацаваць норму аб тым, што асобы, якія будуць перашкаджаць у дзень выбараў працы камісіі, "па распараджэнні старшыні адпаведнай камісіі выдаляюцца з памяшкання — але не па яго рашэнні, а толькі пасля складання адпаведнага пратакола".


"Naviny.by", 22 ліпеня 2020 р.

 

 

Пачалі судзіць затрыманых у чарзе ў менскую краму Symbal.by.
Першыя выракі — штрафы 108–189 рублёў


Суд Савецкага раёну Менску 23 ліпеня пачаў разглядаць справы затрыманых 23 чэрвеня ў чарзе ў менскую краму Symbal.by, піша "Вясна".

Затрыманых судзяць за "парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў" і "непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню".

Крама Symbal.by абвясьціла, што вымушаная спыніць сваю дзейнасьць праз праверкі з боку дзяржавы — і пад крамай утварылася чарга з ахвочых нешта купіць да закрыцьця. Крама тлумачыла, што не магла абслугоўваць людзей дастаткова хутка, бо з прычынаў, не залежных ад яе, там не было электрычнасьці. Да крамы пад’ехаў аўтазак, людзей з чаргі сталі затрымліваць.

Вядома пра наступныя суды затрыманых у чарзе:

• Ільля Дземчанка — штраф 189 рублёў. Судзьдзя — Шаціла С. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
• Рафік Кенгерлі — штраф 108 рублёў. Судзьдзя — Воўк А. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
• Ігар Сурынін — штраф 108 рублёў. Судзьдзя — Фёдарава М. Частка 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
• Лобан А. Судзьдзя — Шаціла С. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП.
• Паплаўскі А. Судзьдзя — Воўк А. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
• Кавалёў В. Судзьдзя — Воўк А. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
• Райчонак А. Судзьдзя — Шаціла С. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
• Бабурын М. Судзьдзя — Воўк А. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП.
• Кузьняцоў А. Судзьдзя — Фёдарава М. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
• Галубкоў А. Судзьдзя — Фёдарава М. Арт. 23.4 КаАП.

 

 

У Горадні прайшоў пікет Сьвятланы Ціханоўскай.
Кандыдатка не прыехала, але пазваніла гарадзенцам


У гарадзенскім Калоскім парку 23 ліпеня прайшоў пікет кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай. На пікеце сабралася каля 1000 чалавек.

Сама кандыдатка на пікет не прыехала, але мае пазьней наведаць Горадню. Прысутнічалі давераныя асобы Ціханоўскай, прадстаўнікі аб’яднанага штабу.

Арганізатары зь пікету пазванілі кандыдатцы на пост прэзыдэнта — гарадзенцы пачулі яе голас і сустрэлі яе воплескамі.

Падчас пікету выступіла ўжо вядомая гарадзенская пэнсіянэрка, якой займаўся КДБ, Галіна Андрэйчык. Яна заклікала беларусаў не баяцца, а міліцыянтаў і судзьдзяў — "не фабрыкаваць фальшывыя судовыя справы".


"Радыё Свабода", 23 ліпеня 2020 р.

 

 

ЦВК не будзе публікаваць вынікі галасавання на участках


Цэнтрвыбаркам не будзе публікаваць вынікі галасавання на участках. Гэта вынікае з афіцыйнага адказу ЦВК, атрыманага Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй ("Грамада").

Партыя прапаноўвала ўвесці ў практыку публікацыю вынікаў галасавання па кожным выбарчым участку і размяшчаць гэтую інфармацыю на сайце ЦВК.

Прадстаўнікі партыі прапаноўвалі сваю дапамогу ў прыцягненні спецыялістаў па распрацоўцы платформы па зборы і публікацыі такіх дадзеных.

Як адзначаецца ў адказе ЦВК, "у Цэнтральную камісію не прадстаўляюцца пратаколы ўчастковых камісій аб выніках падліку галасоў, у сувязі з чым інфармацыя па ўчастках на афіцыйным сайце не публікуецца".

Каментуючы "БелаПАН" гэты адказ, старшыня партыі Ігар Барысаў заявіў:

— Час ад часу становіцца вядома аб збоях, калі адны пратаколы участковая камісія размяшчае на ўчастку і зусім іншыя з'яўляюцца ў тэрытарыяльнай камісіі.

Непубликация такіх дадзеных "дазваляе ЦВК схаваць гэтую інфармацыю ад грамадзян" і з'яўляецца "элементам фальсіфікацый", адзначыў Барысаў..

 

"Naviny.by", 23 ліпеня 2020 р.

 

 

Беларусы на судзе над Ціханоўскім: "Сяргей, мы з табой!", "Стоп, таракан!"


Народнаму блогеру прызначылі новы тэрмін.

У Магілёве прайшоў суд над Сяргеем Ціханоўскім. Справу разглядала суддзя Алена Літвіна суда Ленінскага раёна ў будынку абласнога суда. У пратаколе пазначана, што Сяргей парушыў закон "Аб масавых мерапрыемствах": удзельнічаў у не дазволеным гарвыканкамам пікеце 27 траўня ў Магілёве падчас збору подпісаў за кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую. На пастанову суда Сяргей Ціханоўскі атрымаў 15 дзён арышту.

Суд праходзіў па відэасувязі: Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў СІЗА №1 Менска. У кадры відаць, што ён знаходзіцца ў клетцы ў маленькім пакоі. Ён моцна схуднеў, але голас бадзёры, піша tut.by.

Працэс пачаўся са спазненнем. Слуханне адкрытае, але праходзіла ў невялікай зале, а прысутнічаць на ім захацелі блізу 30 чалавек, якія наважылі падтрымаць Ціханоўскага.

Яны ўгаворвалі супрацоўніка міліцыі, суддзю правесці пасяджэнне ў большай зале, каб Ціханоўскі "бачыў, што ён не адзін". Міліцыянт на гэта адказаў, што "няма тэхнічнай магчымасці".

У выніку ў зале суда акрамя суддзі, сакратара і адваката прысутнічалі журналісты, некалькі слухачоў, супрацоўнікі міліцыі.

У пратаколе пазначана, што 27 траўня, прыкладна з 17 да 19, пры правядзенні пікету для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую каля ГЦ "Атрыум" Сяргей узяў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным гарвыканкамам пікетаванні, выкарыстаў узмацняльнік гуку. Гэтым нібыта і парушыў закон аб масавым мерапрыемстве.

На пытанне суддзі Ціханоўскі адказаў, што віну не прызнае.

Ён хадайнічаў аб пераносе суду, бо ён "нават не ведаў, што будзе суд". Са слоў Сяргея, яму не паведамілі належным чынам пра слуханні. Ён таксама заявіў пра маральны ціск на яго ў СІЗА. Сказаў, што ў яго правялі поўны ператрус, прымусілі распрануцца пры шасці супрацоўніках і пры гэтым сказалі, што ў яго цяпер будзе праслухванне.

Суддзя Літвіна хадайніцтва адхіліла. Яна заявіла, што суд належным чынам паведаміў яшчэ 21 ліпеня ўсім удзельнікам працэсу: сведкам, адвакату, самому Ціханоўскаму. І прапанавала Сяргею пагутарыць з адвакатам. Дала на гэта 15 хвілін.

Ціханоўскі заявіў, што жадае азнаёміцца з матэрыяламі справы, паглядзець відэазапіс, які да яго далучаны. На гэта суддзя сказала, што матэрыялы справы будуць абвешчаныя падчас слухання.

Пасля перапынку ў судзе дапыталі сведак: інспектара ДПС ДАІ Арцёма Родзькіна і інспектара прафілактыкі Ленінскага РАУС Магілёва Аляксандра Тамашова. Ціханоўскі запярэчыў суду, што ён павінен азнаёміцца з матэрыяламі справы, каб задаваць пытанні сведкам, але суд гэта праігнараваў.

Інспектар ДАІ Родзькін распавёў у судзе, што патруляваў места маршрутам, у тым ліку праязджаў побач з ГЦ "Атрыум", што бачыў там вялікую колькасць людзей, бачыў мужчыну з мегафонам, чуў, што ён казаў "Стоп, таракан!" (форткі ў службовай машыне былі адкрытыя), што праводзіў прафілактычныя гутаркі з парушальнікамі ПДР. Так было і з кіроўцам, які парушыў ПДР і прыпаркаваўся на прыпынку. Родзькін паказаў, што ён размаўляў з кіроўцам, калі да яго падышоў мужчына з мегафонам — Ціханоўскі. Ён умяшаўся ў размову, патрабаваў у інспектара службовае пасведчанне. Ніякага фізічнага ўздзеяння на яго не праводзілі, як сказаў Родзькін, "хутчэй псіхалагічнае".

У адказе на пытанні абаронцы і Ціханоўскага інспектар сказаў, што не памятае, каб чуў нецэнзурную лаянку ад кагосьці.

Інспектар прафілактыкі Ленінскага РАУС Аляксандр Тамашоў паказаў, што ішоў па службе ў аддзяленне пошты праз плошчу перад "Атрыумам". Убачыў там групу людзей, бачыў і сталы, за якімі збіралі подпісы. І ўбачыў мужчыну ў масцы з надпісам "Краіна для жыцця" — Ціханоўскага — які размаўляў з людзьмі, у тым ліку казаў нешта ў мікрафон на відэакамеру.

Інспектар кажа, што чуў, як Ціханоўскі казаў у гучнагаварыцель "Стоп, таракан!", "Жыве Беларусь!", перадаваў тапак, з якімі людзі фатаграфаваліся.

Сяргей Ціханоўскі спытаў інспектара, хіба не павінен ён пры выглядзе правапарушэння адрэагаваць — зрабіць заўвагу. І калі правапарушэнне было, то чаму інспектар не зрабіў заўвагу, інакш ён, выходзіць, не выканаў службовыя абавязкі. Або правапарушэння не было? Інспектар адказаў, што проста апынуўся выпадковым сведкам, у яго былі іншыя службовыя задачы і ён бачыў там супрацоўнікаў ДАІ.

У судзе абвясцілі матэрыялы справы. З іх вядома, што ДАІ напісала ў Ленінскі РАУС ліст аб несанкцыянаваным мерапрыемстве, што ў аснову абвінавачвання лягло двухгадзіннае відэа з ютуб-канала "Краіна для жыцця". Яго глядзяць у судзе амаль цалкам — аб гэтым папрасіў Ціханоўскі.

Падчас прагляду адна з жанчын, якая прысутнічала на працэсе, выкрыкнула "Сяргей, мы з табой!", выбачылася і выйшла з залы. Да гэтага суддзя строга сачыла за тым, каб выконвалася цішыня і ніхто не здымаў фота і відэа. Нават запатрабавала прыбраць мабільныя тэлефоны.

Прыкладу жанчыны рушылі ўслед яшчэ некалькі чалавек: выгукнулі "Сяргей, мы з табой!", "Стоп, таракан!" і выйшлі. Суддзя папрасіла ўсіх слухачоў выдаліцца з залы за парушэнне.

На пастанову суда Сяргей Ціханоўскі атрымаў 15 дзён арышту.

 


Ужо нават самыя сціплыя бабулі не саромеюцца ў выразах.
Як пенсіянеры сталі самымі заўзятымі крытыкамі ўлады


Жыхарка Магілёва распавяла прэс-службе грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" аб тым, што кажуць пенсіянеры яе места пра Лу-каку.
— Працую ў сацыяльнай цырульні. Праца такіх цырульняў карыстаецца поспехам, бо нашы кліенты — небагатыя людзі, якія могуць пастрыгчыся за невялікую суму, а такіх, на жаль, шмат у нашай краіне.
Сярод маіх кліентаў вельмі шмат пенсіянераў. Калі б вы толькі чулі тыя гісторыі, якія яны мне расказваюць! Я слухаю пра іх цяжкае дзяцінства і бедную, абяздоленую старасць, а ў самой сэрца крывёй абліваецца. Няўжо нашы старыя заслужылі такога стаўлення да сябе з боку дзяржавы?!
А апошнім часам, нават, здавалася б, самыя сціплыя бабулі цалкам не саромеюцца ў выразах і вінавацяць толькі аднаго Лу-каку. Колькі я ўжо чула: "Пайшоў бы ўжо, іншаму месца саступіў, бо накраўся ўжо!".
І яшчэ ў нашых старых ёсць надзея. Надзея на тое, што гэтым летам усё зменіцца. Давайце прыкладзем усе намаганні і ажыццявім іх мару!


"Хартыя'97%", 23 ліпеня 2020 р.


На мітынгу Ціханоўскай у Барысаве — больш за тысячу чалавек


На агітацыйны пікет Святланы Ціханоўскай ў Барысаве прыйшлі больш за тысячу чалавек.

Святлана Ціханоўская сёння мусіць наведаць агітацыйны пікет аб’яднанага штабу ў Барысаве. Сачыце за нашым YouTube-каналам, сацсеткамі і, канешне, эфірам. Усе падрабязнасці і найбольш цікавыя моманты — толькі на "Белсаце".

Святлана Ціханоўская і чальцы ейнага штабу ехалі на агітацыйны мітынг у Барысаў. Як паведаміла Вольга Кавалькова ў сваім стрыме ў Фэйсбуку, яны ехалі ў Барысаў на трох машынах. Працаўнікі ДАІ спынілі іхныя аўтамабілі на трасе прыкладна ў 50 км ад места. На якой падставе праваахоўнікі спынілі каманду Ціханоўскай — невядома. Праз некаторы час Кавалькова паведаміла, што іх адпусцілі і яны накіроўваюцца ў Барысаў.

Прыкладна а 19:20 Святлана Ціханоўская разам з Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкала прыбылі на мітынг.

А 19:00 пляцоўцы каля ўнівермага "Веста" ў Барысаве сабраліся людзі, каб сустрэцца з Ціханоўскай. Выданне "Наша Ніва" падае лічбу ў 1500 прысутных на мітынгу. Гэта самае масавае палітычнае мерапрыемства ў гэтым месце за ўсю сучасную гісторыю Беларусі.

Тым часам па дарозе на мітынг на чыгуначным вакзале ў Барысаве міліцыя затрымала Вольгу Мікалайчык, Андруся Войніча, Валянціна Фралова і Алену Менскую.

Таксама была затрыманая журналістка "Белсату" Алена Шчарбінская. Праз некаторы час яе адпусцілі. Аператар Віталь Дубік дагэтуль затрыманы. Паводле журналісткі, нагодай для затрымання стала праверка іхнага аўтамібілю, бо падобная машына нібыта нядаўна здзейсніла ДТЗ.

У Менску падчас запісу каментара быў таксама затрыманы карэспандэнт нашага тэлеканалу Арцём Лява і эканаміст Сяргей Чалы. Яны дастаўленыя ў РУУС Маскоўскага раёну.

 

 

Аператара "Белсату" затрымалі па дарозе ў Барысаў.

Да пастарунку прыехала дзяржаўнае ТБ


Па дарозе на агітацыйны мітынг Святланы Ціханоўскай у Барысаве 23 ліпеня быў затрыманы аператар "Белсату" Віталь Дубік. Ён знаходзіцца ў РАУС у Смалявічах.


Машыну, на якой ехалі журналістка Алена Шчарбінская і аператар Віталь Дубік, спынілі міліцыянты у раёне Смалявічаў. Нагодай для спынення стала тое, што машына, падобная да іхнай, нібыта раней здзейсніла ДТЗ.


Пасля гэтага Дубіка завезлі ў пастарунак, а Шчарбінскай сказалі пакінуць памяшканне. Яна вяла трансляцыю таго, што адбываецца.

Праз некаторы час міліцыянты пачалі аглядаць машыну Дубіка без ягонай прысутнасці.


У гэты момант на месца падзеі прыехала здымачная група дзяржаўнага тэлебачання. Імаверна, гаворка вядзецца пра адзін з каналаў Белтэлерадыёкампаніі. Каментаваць што-небудзь яны адмовіліся.


Прычыну затрымання міліцыя называць дагэтуль адмаўляецца.


Алена Шчарбінская заўважыла, што міліцыянты перадаюць нейкія дакументы для здымкі дзяржаўнаму ТБ.


"Белсат", 23 ліпеня 2020 р.


Масавы мітынг-сустрэча з даверанымі асобамі Ціханоўскай распачаўся ў Горадне


Cустрэча з даверанымі асобамі Святланы Ціханоўскай распачалася ў Горадне ў Каложскім парку.

Сабралася больш за 500 асоб, паведамляе "Белсат".

Сустрэчу ладзяць давераныя асобы кандыдаткі Мікалай Салянік, Яўген Амплееў, Павал Мількоўскі.

Сярод іншых, выступіла Галіна Андрэйчык — старая жанчына з Горадні, якая прыйшла на Плошчу блаславіць Сяргея Ціханоўскага ў той дзень, калі яго затрымалі, а ў выніку стала аб'ектам увагі КДБ і дзяржаўных тэлеканалаў.

 


На трасе сілавікі спынілі аўтобус з Ціханоўскай і штабам.

Але яна ўсё ж прыехала на шматтысячны мітынг у Барысаве 


На трасе сілавікі спынілі аўтобус з Ціханоўскай і штабам. Пра гэта паведаміла ў сваім стрыме Вольга Кавалькова. Супрацоўнікі правяралі дакументы.

20 хвілін трымалі машыну Ціханоўскай на дарозе. Урэшце яна перасела ў іншую машыну і спазнілася на мітынг на 20 хвілін.

Пікет на пляцоўцы каля ўнівермага "Веста" ў Барысаве (вул. Гагарына 105а) пачаўся без Святланы Ціханоўскай.

Людзі ўжо чакаюць Ціханоўскую ў Барысаве. Карэспандэнт НН налічыў ужо больш за 2500 чалавек.

Пляцоўка, выдзеленая пад сустрэчу з кандыдатам, цалкам поўная. Гэта самы масавы мітынг у Барысаве за апошнія рокі.

На пляцоўцы іграюць беларускамоўныя песні, арганізатары раздаюць белыя стужкі.

Сілавікі затрымалі таксама машыну з супрацоўнікамі тэлеканала "Белсат". Едуць у РАУС правяраць нумар кузава.

На падыходзе да агітацыйнага пікета Святланы Ціханоўскай, які запланаваны на 19:00, былі затрыманы актывісты і актывісткі "Народнай Грамады" і "Эўрапейскай Беларусі" Алена Філатава, Андрэй Кірэеў, Вольга Нікалайчык, Андрэй Войніч. Магчыма, затрыманых больш. Як паведамляе актывіст Валянцін Троцкі, таксама няма сувязі з Валянцінам Фраловым і іншымі. Прозвішчы затрыманых і падставы затрымання высвятляюцца, пішуць праваабаронцы.

У 19:22 Ціханоўская з'явілася на сцэне разам з прадстаўнікамі свайго штабу.

— Света! Света! — скандавалі людзі.

З машыны да пляцоўкі яна прайшла ў атачэнні чатырох мужчын у майках "Краіна для жыцця". Людзі сустрэлі яе бурнымі воплескамі і скандаваннем "Света! Света!". Яе прамова суправаджалася шматлікімі апладысментамі.

Ціханоўская кажа, што яна не палітык, ёй не патрэбна ўлада, яна хоча таго, каб у Беларусі прайшлі сумленныя і справядлівыя выбары, каб наша Беларусь змянілася стала лепшай.

— Я заклікаю галасаваць толькі 9 жніўня, а потым адстойваць свой голас. Калі мы не прыйдзем галасаваць, то гэта будзе перамога ўлады, — кажа Ціханоўская.

У сваёй прамове Ціханоўская раскрытыкавала палітычную і сацыяльную сітуацыю ў краіне.

— Света! Света!, — не змаўкаюць людзі.

Ціханоўская абяцае, што будзе прэзідэнтам не больш за паўгода. Яе галоўная мэта — забяспечыць новыя сумленныя выбары.


"Наша Ніва", 23 ліпеня 2020 р.

 

 

***


Колькі б не ўкладалі ў вушы беларусам, што "какая разніца какой флаг", "какая разніца какой язык", моладзь выходзіць на вуліцы нашых местаў з беларускай нацыянальнай сімволікай! Мова, Сцяг, "Пагоня" — у душы, у крыві народа. І якія б сілы не спрабавалі ўцягнуць беларусаў у свае цьмяныя гульні і навязаць свае правілы, — не знішчыць ім душу нацыі, яна ўсё перафарбуе ў свае бела-чырвона-белыя колеры, нават тых, хто не задумваўся аб ёй, гэтай душы. Усё пераробіць на свой капыл беларуская ўпартасць!

Мне падабаюцца гэтыя партрэты на фоне бела-чырвона-белага сцяга :) Добры адказ "рускаму міру"!

У Менску на сустрэчы з Ціханоўскай налічылі 60 нацыянальных бела-чырвона-белых сцягоў. Гэта — вынік 26-рочнага змагання беларускіх нацыяналістаў з рэжымам Лу-какі. Добры вынік!Жыве Беларусь!


Alena Talstaya


Facebook, 23 ліпеня 2020 р.

 

 

Пікет Святланы Ціханоўскай у Глыбокім стаў самым масавым у гісторыі места


На сустрэчу прыйшлі блізу 2000 чалавек.

Сёння ў Глыбокім прайшоў пікет аб'яднанага штаба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай. Як адзначаюць жыхары горада, якіх на сустрэчы было амаль 2000 чалавек, мітынг стаў самым масавым у гісторыі Глыбокага. Вельмі многія прыйшлі з нацыянальнай сімволікай і бел-чырвона-белымі сцягамі.

13:49 Каманда Святланы Ціханоўскай прыехала ў Глыбокае.

13:55 Святлана Ціханоўская ў сваім выступе распавяла, што ідзе ў прэзідэнты, каб вызваліць мужа Сяргея Ціханоўскага і вярнуць у Беларусь сумленныя выбары.

13:57 Людзі не змяшчаюцца на заяўленай пляцоўцы і вымушаныя стаяць на другім баку вуліцы.

14:08 Выступае прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі Марына Калеснікава. Людзі вельмі эмацыйна рэагуюць на словы пра тое, што лекары і іншыя прадстаўнікі бюджэтнай сферы працуюць за капейкі. Жыхары Глыбокага скандуюць "Ганьба!".

14:14 У размовах з журналістамі жыхары Глыбокага адзначаюць, што гэта самы масавы мітынг у гісторыі места.

14:17 Уся краіна хоча пераменаў!

14:26 На мітынгу Святланы Ціханоўскай выступаюць звычайныя жыхары Глыбокага. Кожны ахвотны можа выказаць сваё меркаванне.

14:40 Сустрэча ў Глыбокім заканчваецца. Нагадаем, што сёння аб'яднаны штаб Святланы Ціханоўскай наведае Наваполацк (16:30) і Віцебск (19:00).

 


За кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую агітуюць нават чыноўнікі


Шмат у чым на іх пастанову паўплывала сітуацыя з каранавірусам.

Чытачка з Бешанковічаў распавяла Telegram-каналу "Баста!" пра тое, што нават чыноўнікі хочуць перамен у Беларусі.

"Толькі што даведалася, што ўвесь наш райвыканкам хоча прагаласаваць за Святлану Ціханоўскую, — распавяла яна. — Магчыма, паўплывала тое, што тут "кавідам" спачатку заразіліся менавіта чыноўнікі. За яе ўжо амаль адкрыта агітуе галасаваць усё начальства.

Звяртаюся да ўсіх 97-мі адсоткам беларусаў!

Вы сапраўды думаеце, што яны ў стане звольніць ці неяк пакараць усіх прыхільнікаў перамен у нашым пасёлку? Абараняйце сваю волю. Рыхтуйцеся выходзіць на вуліцы ўвечары 9 жніўня. Толькі разам, толькі зладжанымі дзеяннямі мы пераможам".

 


"Налічыў сотні супрацоўнікаў заводу на мітынгу, былі нават вышэйшыя кіраўнікі"


Як Барысаў падтрымаў Святлану Ціханоўскую.

"Вішанька на торце ўчорашняга мітынгу ў Барысаве, — піша жыхар горада Telegram-каналу "Баста!". — На ААТ "Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў" кіраўніцтва за дзень да яго на ўсю моц пагражала супрацоўнікам праблемамі ў выпадку, калі заўважаць на ім. Асабіста людзей абзвоньвала намесніца генеральнага дырэктара Бусел Наталля Алегаўна.

Але самае прыемнае — гэта не збянтэжыла людзей. Нам страчваць няма чаго. Я налічыў сотні супрацоўнікаў БЗМП на ўчорашняй мітынгу! Прысутнічалі нават некаторыя вышэйшыя кіраўнікі. Усе разумеюць, што неўзабаве пачнуцца перамены. Камусьці давядзецца сысці з наседжаных месцаў. Ідэолагам пара задумацца пра новую працу".

 


9 жніўня інфацэнтру ЦВК для журналістаў не будзе


У Дом ураду пусцяць толькі лукашэнкаўскіх прапагандыстаў.

Цэнтрвыбаркам не будзе запускаць у дзень выбараў, 9 жніўня, вялікі інфацэнтр для прадстаўнікоў СМІ ў малой зале Палаца рэспублікі. У Доме ўрада будуць працаваць дзяржаўныя СМІ, астатніх журналістаў не пусцяць нібыта праз эпідэміялагічнае становішча. Прэс-канферэнцыя Ярмо[шынай] для ўсіх СМІ пройдзе раніцай 10 жніўня.

Нагадаем, пра тое, што ЦВК нібыта праз эпідэміялагічнае становішча можа не запусціць традыцыйны вялікі прэс-цэнтр у дзень выбараў, стала вядома ў пачатку ліпеня. Але тады ў Цэнтрвыбаркаме казалі, што пастанова не канчатковая.

Сёння Нацыянальны прэс-цэнтр запусціў акрэдытацыю для журналістаў на брыфінг кіраўніцтва ЦВК па выніках выбараў прэзідэнта, а таксама прэс-канферэнцыі місій міжнародных назіральнікаў, якія пройдуць у малой зале Палаца Рэспублікі 10 жніўня.

Як растлумачылі у ЦВК, канчатковая пастанова прынятая: вялікага прэс-цэнтра 9 жніўня не будзе.

— Была прынятая пастанова інфармацыйны цэнтр у традыцыйным фармаце ў Палацы рэспублікі не ствараць, а абмежавацца працай для выдачы інфармацыі з Дома ўрада. 9 жніўня праца будзе ісці з Дома ўрада з асноўнымі сродкамі масавай інфармацыі, усё будзе транслявацца на сайце Белтэлерадыёкампаніі, БелТА і "СБ". Гэта тыя СМІ, якія могуць забяспечыць трансляцыі на афіцыйныя рэсурсы. А ўжо ў панядзелак, 10 жніўня, застаецца традыцыйны фармат працы: будзе брыфінг кіраўніцтва ЦВК і прэс-канферэнцыі місій міжнародных назіральнікаў з прысутнасцю журналістаў як нацыянальных, так і замежных, — растлумачыў намеснік загадчыка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы ЦВК Іван Талкач.

— Галоўнае пытанне, якое ўсіх хвалюе: папярэднія вынікі галасавання пасля поўначы мы пачуем ці не?

— Вядома. Уся інфармацыя, якая выдавалася кіраўніцтвам ЦВК у традыцыйным прэс-цэнтры, будзе выдавацца і цяпер, і нават крыху больш. Проста каб не збіраць у Палацы рэспублікі шмат людзей, прынятая пастанова пра такі фармат, — растлумачылі ў ЦВК.

Традыцыйна ў дзень прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у малой зале Палаца рэспублікі на цэлы дзень разгортваўся прэс-цэнтр для журналістаў і беларускіх, і замежных СМІ. Увечары да журналістаў кожныя дзве-тры гадзіны выходзіла Ярмо і агучвала свежыя звесткі аб ходзе галасавання, закрыцці участкаў, скаргах, якія паступілі, адказвала на пытанні журналістаў і нават каментавала, што пішуць у сацсетках у дзень выбараў. Пасля паўночы "Баршчаварка" давала апошнюю прэс-канферэнцыю, падчас якой абвяшчала першыя папярэднія вынікі выбараў і адказвала на пытанні журналістаў.

 


Віктару Бабарыке прад'яўленае новае абвінавачваньне


Генпракуратура перакваліфікавала адзін з артыкулаў.

Незарэгістраванаму кандыдату ў прэзідэнты, экс-старшыні "Белгазпрамбанка" Віктару Бабарыке прад'яўленае новае абвінавачванене. Аб гэтым паведамляецца на сайце Генеральнае пракуратуры.

"Сабраныя па справе да цяперашняга часу доказы — паказаньні сьведак ды іншых абвінавачаных, рэчавыя доказы, іншыя дакументы лы носьбіты інфармацыі, атрыманыя ў ходзе выкананьня запытаў аб аказаньня прававое дапамогi ад замежных праваахоўных органаў, далі падставу дзеля зьмены ды дапаўнення прад'яўленага абвінавачаньня. У сувязі з чым 24 ліпеня 2020 року яму прад'яўленае новае абвінавачваньне", — паведамляе прэс-служба ведамства.

Генпракуратура адзначае, што дзеяньні Віктара Бабарыкі па атрыманьні ад прадстаўнікоў камерцыйных структур незаконных грашовых узнагарод у агульнае суме больш за 28 млн рублёў ды іх размеркаваньне сярод кіраўніцтва ААТ "Белгазпрамбанку", праведзеныя ім як службоваю асобаю — старшынёй праўлення дадзенага банку, перакваліфікаваныя з ч.2 арт.431 (дача хабару) на ч.3 арт. 430 КК як прыняцьцё службоваю асобаю для сябе матэрыяльных каштоўнасюцяў у асабліва буйным памеры ў складзе арганізаванаю групы.

"Акрамя таго, у новым абвінавачваньні канкрэтызаваныя асобныя акалічнасьці разумных яму злачынстваў.

Расследаваньне па крымінальнае справе працягваецца.

З мэтаю ўдакладненьня абставінаў злачынных дзеяў орган крымінальнага перасьледу падрыхтавалі ды накіраваў шэраг запытаў аб аказаньні прававое дапамогі ў адрас кампетэнтных устаноў Латвіі, Эстоніі, Масковіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Турцыі, Віргінскіх (Брытанскіх) выспаў, Рэспублікі Кіпр.

Нагадаем, праваабаронцы прызналі Віктара Бабарыкі палітычным зьняволеным.

 


Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты Валерый Цапкала з'ехаў з Беларусі і вывез дзяцей


Ён заявіў, што беларускія ўлады рыхтавалі ягоны арышт.


Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты Беларусі Валерый Цапкала пакінуў краіну, асцерагаючыся арышту. Пра гэта ён распавёў маскалёўскаму тэлеканалу "Дождь".

Паводле слоў Валерыя Цапкалы, да яго паступіла інфармацыя аб тым, што рыхтуецца ягоны арышт. Каб пазбегнуць пераследу, ён разам з двума дзецьмі з'ехаў і цяпер знаходзіцца ў Масковіі.

У інтэрв'ю РБК Валерый Цапкала паведаміў:

— Я не ведаю, што яны ў выніку намалююць, мне ніхто канкрэтна не казаў, якая менавіта будзе прычына арышту. Мне проста сказалі, што каманда такая ўжо дадзеная, — кажа ён. Першы раз пра тое, што магчымы арышт Цапкалы, сказалі яшчэ два тыдні таму. Потым з іншага органа два-тры дні таму прыйшло пацверджанне, — сказаў ён.

— А заўчора ў школу да майго дзіцяці прыйшлі супрацоўнікі пракуратуры і пачалі ў настаўнікаў браць заявы з нагоды аднаго з майго дзяцей. І мы прынялі пастанову дзяцей вывезці сюды ў Маскву. Я вывез дваіх сваіх дзяцей. Апоўначы мы толькі прыехалі, — расказвае Цапкала. — У нас адзін з метадаў націснуць на апазіцыйных палітыкаў — іх дзеці. Так было, калі пасадзілі Андрэя Саннікава і ягоную жонку Ірыну Халіп, а дзіця адабралі ў бабулі. І здалі яго ў прытулак, і паўгода яно было адно, — нагадаў Цапкала.

Як заявіла жонка палітыка Вераніка Цапкала, пачаўся ціск праз дзяцей:

— Мы атрымалі інфармацыю з вартых даверу крыніц, што майго мужа плануюць затрымаць з надуманых абвінавачанняў. Мы не ведалі, што гэта за абставіны, але два дні таму пракуратура прыйшла ў школу, дзе вучацца мае дзеці, і прасілі настаўнікаў напісаць заявы. Як я разумею, яны запусцілі працэс пазбаўлення мяне бацькоўскіх правоў. Менавіта таму мы прынялі пастанову, што мы вывозім Валерыя і дзяцей з тэрыторыі Беларусі, бо мы бачым рэальную пагрозу і небяспеку, — сказала Вераніка Цапкала.

Жонка экс-прэтэндэнта застаецца ў Беларусі.

— Я ў Беларусі, я са сваімі баявымі сяброўкамі, маімі паплечніцамі Святланай і Марыяй, — заявіла Вераніка Цапкала.

29 чэрвеня ў МУС Беларусі заявілі, што ва ўстанову паступілі матэрыялы пра "факты супрацьпраўнай дзейнасці" Валерыя Цапкалы, на падставе якіх была распачатая праверка.

 

 

Тысячы чалавек прыйшлі на мітынг Святланы Ціханоўскае ў Наваполацку

 

Сапраўдны аншляг.

Сёньня аб'яднаны штаб Святланы Ціханоўскае праводзіць пікет у Наваполацку. Некалькі тысяч чалавек ужо сабраліся на мітынг.

16:53 Людзі разгрупаваць па парку ды немагчыма ацаніць дакладную колькасьць чалавек, але тут дакладна некалькі тысяч чалавек.

16:56 Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала ды Марыя Калеснікава прыбылі на мітынг. Людзі сустракаюць іх апладысментамі.

17:00 Святлана Ціханоўская ўзяла слова. Яна распавядае аб праекце Сяргея Ціханоўскага "Краіна для жыцьця" (маскалёўскі праект?).

17:05 — Я не змагла здрадзіць людям, якія паверылі ў Сяргея, паверылі ў мяне. Я прыняла рашэньне, засталася ды буду ісьці да перамогі, — Cветлана Ціханоўская распавяла, чаму вырашыла змагацца за пасаду прэзідэнта.

17:08 Людзі актыўна падтрымліваюць Святлану Ціханоўскую. Некалькі разоў яе гаворка перарывалася воклічамі: "Малайчына!", "Разам!", "Верым! Можам! Пераможам!".

17:13 Здаецца, у гэтым месьце таксама будзе ўсталяваны рэкорд па масавасьці.

17:20 Прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава сказала, што ў аб'яднаным штабе не чакалі, што на мітынг прыйдзе столькі людзей. У сваёй прамове яна зьвярнула ўвагу на экалёгію ў Наваполацку.

— Яны жывуць у элітных катэджах і дышут марскім брызам. Але Беларусь — гэта не сьметніца, Беларусь — гэта не кавалак зямлі, — заявіла Марыя Калеснікава ў сваёй прамове.

— Разам пераможам, — Марына Калеснікава скончыла сваю прамову пад апладысменты. Людзі скандуюць "Разам!".

17:33 Вераніка Цапкала распавяла аб ад'ездзе свайго мужа з Беларусі. Яна заклікала змагацца за вызваленьне палітвязняў. Жыхары Наваполацка скандуюць "Свабоду!".

17:35 Яблаку няма дзе ўпасьці.

17:48 Пікет у Наваполацку падыходзіць да завяршэньня. Нагадаем, што аб'яднаны штаб Святланы Ціханоўскае правядзе сёньня мітынг у Віцебску. У 19:00 у Парку культуры ды адпачынку чыгуначнікаў.

 

 

У Лідзе пад бел-чырвона-белымі сцягамі праходзіць пікет у падтрымку Ціханоўскае


Людзі выйшлі з плакатамі "Верым! Можам! Пераможам!" ды "Я, мы 97%".
У Лідзе прама зараз праходзіць пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскіае.


Фота пікету апублікаваў телеграм-канал "Баста".


Нагадаем, што сёння тысячы чалавек прыйшлі на мітынг Святланы Ціханоўскае ў Наваполацку, а у 19:00 аб'яднаны штаб правядзе мітынг у Віцебску. Месца — Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў.

 


Мітынг у падтрымку Святланы Ціханоўскае ў Віцебску


Мітынг праходзіць у Парку культуры ды адпачынку чыгуначнікаў.

Сёньня, 24 ліпеня, кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўскі наведае Віцебск. Мітынг пачнецца ў 19:00 у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў.

Кандыдата на прэзідэнта суправаджаюць прадстаўнікі аб'яднанага штабу Вераніка Цапкала ды Марыя Калеснікава.

Нагадаем, сёньня ўжо адбыліся масавыя мітынгі ў Глыбокім, Наваполацку ды Лідзе.

18:58 У Віцебску пачаўся перадвыбарчы мітынг Святланы Ціханоўскае. У месцкім Парку культуры ды адпачынку чыгуначнікаў ўжо больш за 1500 чалавек.

19:07 — Людзі хочуць пераменаў. З вялікаю павагаю стаўлюся да дзяўчат, — кажа мужчына.

— У краіне павінна быць свабода слова, — дадае другі жыхар Віцебску.

19:09 На мітынг прыйшлі людзі розных узростаў. Шмат хто прыйшоў з дзецьмі. Charter97.org заклікае віцяблян не забываць аб масках.

19:11 Віцябляне голасна скандуюць: "Верым! Можам! Пераможам!".

19:14 Жыхары Віцебску працягваюць прыходзіць у Парк культуры ды адпачынку чыгуначнікаў.

19:19 — Мы хочам пераменаў. Хочам жыць у іншым грамадстве. Эмоцыі перапаўняюць. Нас шмат чаго не задавальняе, таму й прыйшлі сюды, — кажа мужчына.

19:20 На мітынгу сабраліся ўжо некалькі тысяч чалавек.

19:22 Усе чакаюць з'яўлення Святланы Ціханоўскае ды сяброў аб'яднанага штаба.

19:29 Больш за пяць тысяч віцяблян спяваюць песьню "Муры паваляцца!". Відэашэраг паказвае Герояў Беларусі, якія ў дадзены момант знаходзяцца за кратамі за нашую свабоду.

19:32 Людзі авацыямі сустракаюць прадстаўнікоў аб'яднанага штабу. Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава ды Вераніка Цапкала падняліся на сцэну.

19:35 Віцябляне скандуюць: "Све-та! Све-та!".

— Мне шкада, што нам далі такія пляцоўкі. Але вас так шмат, што я вас яшчэ ўсіх ня бачу, — кажа Святлана Ціханоўская.

19:40 — Сяргей верыў, што ён мае рацыю, што краіну трэба мяняць. Ён вельмі сьмелы ды адважны чалавек. Ён зразумеў, што нельга, каб народ Беларусі так жыў. І па просьбе людзей ён вырашыў балатавацца ў прэзідэнты. Я як верная жонка, сачыла за яго працаю ды прыняла рашэньне за яго падаць дакументы, бо яму не далі такой магчымасьці. І мяне зарэгістравалі. На той момант я наогул ня думала, што я зьдзяйсьняю ўчынак з вяліке літары. Я проста хацела падтрымаць мужа. І зараз я вам хачу сказаць, што жанчыны таксама могуць быць нароўні з мужчынамі. Гэта надало мне сіл! Верым! Можам! Пераможам! — сказала Ціханоўская. Вы такія класныя, віцябляне! — адказала Святлана на гучнымі воклічамі "Верым! Можам! Пераможам!".

19:42 Людзі скандуюць "Свабоду! Свабоду! Свабоду!". Святлана падтрымлівае:

— Свабоду! Хлопцы сядзяць ні за што. Свабоду палітвязьням!

19:43 — У гэтым роке ўсё можна ды трэба зьмяніць. Я не здалася дзякуючы вам і вашае падтрымцы, —  працягвае Святлана Ціханоўская.

19:45 — Улады не зразумелі, што пагроза для іх не кандыдаты, а ўвесь народ Беларусі, — кажа кандыдат у прэзідэнты Беларусі.

19:47 У Віцебску няма дзе яблыку ўпасьці.

19:50 — Хлопцы, я пайду да перамогі й да канца разам з вамі! Гэты рок павінен стаць пераломным. Калі ласка, паверце ў гэта. У гэтым роке мы павінны вырашыць, ці будзем мы жыць у марах і абяцаньнях, альбо ж у краіне, у якой заслугоўваем, — сказала Святлана.

19:52 — Сяргей не падае духам. Учора быў суд. Яму далі суткі за законны пікет па зборы подпісаў. Не забывайце пра палітвязьняў. Пішыце ім лісты. Калі я стану прэзідэнтам Беларусі, то перш за ўсё будуць вызваленыя палітвязьні. Другі пункт — аб'ява новых і сумленных выбараў. Усе змогуць прымаць удзел у гэтых выбарах, — кажа Святлана Ціханоўскі.

19:54 — Я люблю сваіх дзяцей, свайго мужа і я люблю Беларусь. Я хачу даць вам права выбару! — паўтарыла кандыдат у прэзідэнты.

Віцябляне ў адказ скандуюць: "Жыве Беларусь! Жыве Беларусь! Жыве Беларусь!".

19:57 Марыя Калеснікава ўзгадала пра вялікага ураджэнца Віцебска Марка Шагала.

— Яшчэ 10 рокаў таму ў Беларусі не было ні воднае карціны Шагала. Ён выкупіў ды прывёз у Беларусь чатыры карціны. Цяпер Віктар Бабарыка сядзіць у турме за тое, што хацеў лепшага для Беларусі, — сказала Калеснікава.

20:00 Па папярэдніх падліках, у Віцебску сабралася ўжо каля 10 тысяч чалавек! Жыве Віцебск! Жыве Беларусь!

20:03 — Беларусь прачнулася! Кожны з нас дакладна ведае: Я магу ўсё змяніць! — кажа Калеснікава.

Віцябляне ў адказ: "Верым! Можам! Пераможам!".

20:07 Да мікрафону падыйшла Вераніка Цапкала:

— Мы — адзін народ! Мы ўсе беларусы ды мы адзіныя! Я хачу расказаць сваю асабістую гісторыю. Некалькі дзён таму мой муж атрымаў інфармацыю, што яго плануюць затрымаць. У гэты ж час прыйшлі праваахоўныя органы ў школу да маіх дзецям. Гэта ганьба! У нас цяпер няма побач дзяцей, але ёсьць вы. Дзякуй вам. Гэта дае нам сілы ісці наперад. Паглядзіце, колькі людзей пакінулі нашую краіну за 26 рокаў рэжыму. Нашых дзяцей ды мужоў трымаюць у закладніках. Мы хочам гадаваць дзяцей на беларускае зямлі.

20:11 — Калі ласка, прыйдзіце ды прагаласуйце 9 жніўня за нашую гераіню Святлану Ціханоўскую. Кажым НЕ датэрміноваму галасаваньню. Ніякага датэрміновага галасаваньня быць не павінна. Гэта права замацаванае законам. Прыходзім 9 жніўня ды галасуем. Пагаварыце са сваімі маці, татамі, бабулямі, дзядулямі. Растлумачце ім, што адбываецца ў краіне. Хай першы раз у жыцьці паслухаюць моладзь. Хай паслухаюць вас тыя, у каго няма доступу да інтэрнэту, — звярнулася Вераніка Цапкала.

20:17 — Вы, народ Беларусі, даеце нам энергію ісці наперад! За Беларусь! — завяршыла выступленьне Вераніка Цапкала.


"Хартыя’97%", 24 ліпеня 2020 р.

 

 

Выявілася, што ў 2017-м Ціханоўскі наведваў анексаваны Крым


Сайт informnapalm.org скрупулёзна вывучыў старонкі Сяргея Ціханоўскага ў сацыяльных сетках. Аказалася, што ў 2017 роке блогер наведваў Крым.

Журналісты адшукалі ў вэб-архіве, што 7 сакавіка 2017 року ў стужцы Ціханоўскага з'явіўся допіс жыхара Ялты Аляксандра Луцэнкі. Гэты чалавек паведаміў, што дзень таму да яго прыехалі сябры, і далучыў фотаздымак, на якім ён абдымае Аляксандра Даброва і Сяргея Ціханоўскага.

 

"Аляксандр Луцэнка is with Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі and Аляксандр Сардэчна.
March 6, 2017
Да мяне ўчора сябры прыязджалі.
Ах, як захапляе размова, калі ён сапраўды цікавы і важны! Не заўважылі, як наступіла чатыры раніцы ... Раніцай ўсталі бадзёрыя і здаровыя не зважаючы на колькасць пустых бурбалак пад сталом :))))
Ялта — казачны свет. І паветра тут гаючы, і мора, і горы ... Цалкам іншая адмысловае жыццё. Сябры сказалі, што я памаладзеў. Я не задумваючыся адказаў — КРЫМ!
Пасля сустрэчы засталося цёплае пачуццё ...
Прыязджайце яшчэ!"

Сам Аляксандр Луцэнка родам з Днепрапятроўскай вобласці Украіны, але пасля 2014 року перабраўся ў Крым.


Іншы чалавек на фотаздымку — Аляксандар Даброў, ён таксама ўраджэнец Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Жыў у Маскве, у 2018 роке пераехаў у Крым на пастаяннае месца жыхарства.

У акаўнце Аляксандра Даброва ў Facebook выяўлены чэкін, зроблены 4 сакавіка 2017 року ў аэрапорце Сімферопаля.

На наступны дзень у сваім акаўнце ў Facebook Даброў напісаў пост, у якім выклаў сваё сэлфі разам з Ціханоўскім у аўтобусе. Сістэма геалакацыі пазначыла ў гэтым допісе сяло Карач Сімферопальскага раёна.

 

 

Фенаменальна: тысячы людзей віталі Ціханоўскую ў вотчыне Качанавай, у Наваполацку


Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская працягвае ездзіць па краіне і выступаць на мітынгах. Зараз яна разам са сваёй камандай прыехала ў Наваполацк. На мерапрыемства прыйшлі тысячы людзей. Сёння кандыдатка выступіць таксама ў Віцебску.

За кіламетр ад месца мітынгу стаялі машыны, людзей столькі шмат, што прыпаркавацца немагчыма.

У 16:55 з'явілася сама Ціханоўская пад воплескі натоўпу. У натоўпе можна пабачыць нацыянальную сімволіку.

— Света! Света! — вітаюць кандыдатку людзі.

Ціханоўская пачала сваё выступленне з кароткага апісання свайго жыцця і дзейнасці мужа — Сяргея Ціханоўскага.

Ціханоўская кажа, што спачатку вельмі баялася, калі прыняла рашэнне зарэгістравацца, але потым зразумела, што не можа падвесці Сяргея і людзей, якія яго падтрымалі.

— Мы цяпер адна сіла, — сказала Ціханоўская аб аб'яднанні штабоў.

Кандыдатка зноў паабяцала, што ідзе ў прэзідэнты не больш, чым на паўгода. Яе галоўная мэта — правядзенне новых сумленных выбараў у краіне. Ціханоўская запэўнівае, што палітычных амбіцый ў яе няма.

— Не прыходзьце на датэрміновае галасаванне, прыходзьце 9 чысла, — кажа Ціханоўская.

Пасля выступу натоўп ізноў палка крычаў: "Света, Света!" і "Любім, можам, пераможам!".

Пасля Ціханоўскай слова на трыбуне ўзяла Марыя Калеснікава.

Сваю прамову Калеснікава пачала з акцэнтавання экалагічных праблем — тэма, актуальная для прамысловага Наваполацка.

Прадстаўнік штаба заявіла, што кожнае парушэнне на выбарах будзе зафіксавана.

— Беларусы выкарыстоўваюць толькі законныя метады, а ўлада адказвае на гэта гвалтам, — кажа Калеснікава.

Пасля слова ўзяла Вераніка Цапкала. Яна расказала гісторыю пра ад'езд яе мужа і дзяцей за мяжу.

Цапкала выказала салідарнасць з палітычнымі вязнямі, якія цяпер сядзяць у ізалятарах.

— Я хачу жыць і гадаваць сваіх дзяцей у Беларусі, а не ў іншай краіне, — эмацыйна сказала Цапкала.


Арцём Гарбацэвіч

 

 

Генпракуратура: Вераніку Цапкала не збіраюцца пазбаўляць бацькоўскіх правоў


Супрацоўнікі пракуратуры не праводзяць работу па пазбаўленні Веранікі Цапкала бацькоўскіх правоў, паведамляе ведамства.

— Сёння шэраг інтэрнэт-рэсурсаў апублікавалі інфармацыю, атрыманую ад экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Валерыя Цапкалы і яго жонкі, пра нібыта пракурорскую работу, якая праводзіцца, па пазбаўленні Веранікі Цапкала бацькоўскіх правоў, — адзначылі ў пракуратуры.

Там падкрэслілі, што прадстаўнікі пракуратуры школу, дзе вучацца дзеці Цапкалаў, не наведвалі і ніякіх дзеянняў, накіраваных на пазбаўленне Валерыя або Веранікі Цапкалаў бацькоўскіх правоў, органы пракуратуры не рабілі праз адсутнасць падстаў.

Нагадаем, 24 ліпеня стала вядома, што экс-прэтэндэнт у прэзідэнты Валерый Цапкала разам з дзецьмі з'ехаў з Беларусі. Цапкала адзначыў, што яго сябры ў праваахоўных органах папярэдзілі, што рыхтуецца яго арышт, а да яго дзяцей у школу прыйшлі прадстаўнікі пракуратуры і прасілі настаўнікаў напісаць заявы.

 


"Распівалі алкаголь". У Смаргоні будуць судзіць 7 раварыстаў


14 ліпеня ў Смаргоні прайшоў велапрабег нязгодных з сітуацыяй у краіне. Але цяпер яго ўдзельнікаў чакае суд.

— Удзельнічала ў велапрабегу 7 чалавек. Дарослыя людзі — мне самой ужо за 50 рокаў, напрыклад, — распавяла Аліна, адна з удзельніц. 

Мы паехалі проста катацца. І ўсю дарогу за намі пастаянна рушыла аўто ДАІ. Каб мы штосьці парушалі, то яны б нас спынілі, напэўна. Але ж такога не было.

Я сама прачытала пра забег у тэлеграм-канале. Далучылася да яго, праехала два колы і пасля паехала дадому. А як расказвалі іншыя раварысты, пасля ўсё ж іх спыніў супрацоўнік міліцыі з мэтай праверкі дакументаў, бо нібыта паступіла скарга аб тым, што яны распіваюць спіртныя напоі. Падчас язды на ровары?

Скончылася, здавалася б, спакойна. Але ж Аліна кажа, што ўжо праз пару дзён раварыстаў пачалі выклікаць у міліцыю.

— Мяне забралі з дома, заехалі, адвезлі ў аддзяленне. Там апыталі, абвінавацілі, што мы нібыта ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пыталіся: якія лозунгі крычалі, хто да нас далучыўся, усякае такое, — кажа жанчына. — Пасля міліцыі я прыйшла на працу (працую у дзяржструктуры). А там мне кажуць калегі: "Усе ўсё ведаюць ужо!". Мяне гэта абурыла: што ведаюць? Я што, у чымсьці вінаватая?

Па словах Аліны, у міліцыі ва ўсіх раварыстаў пазабіралі мабільнікі. Чаму — не патлумачылі.

Цяпер удзельнікі велапрабегу чакаюць суда.

— Я катэгарычна не згодная з тым, што адбываецца. Але ведаю, што на судзе нічога не дакажаш. Цяпер штраф? Арышт? За што? У чым я вінаватая — што ездзіла на ровары?

Мяне гэта абурае. У чым мы вінаватыя? У нашым родным горадзе такое адбываецца! Не магу маўчаць, я хачу, каб людзі ведалі, што робіцца. Я ведаю, што нічога не парушыла — і не буду маўчаць, — кажа Аліна.


"Наша Ніва", 24 ліпеня 2020 р.

 

 

***


Мне падаецца, ці з намі гуляюць у "камень — ножницы — бумага"?..

UPD. Бос адной прадстаўляе "Газпром". Муж другой — па сведчанням — ФСБ-шнік. Муж трэцяй — вызначыўся "скрэпнымі" сувязямі і сябрамі ў акупаваным Крыме.

Дык што, камень, нажніцы ці бумага?..


Alena Talstaya

 

 

***


Што яшчэ засталося незразумелым пасля ўцёкаў Цапкалы ў РФ? Яго слязлівая спасылка на "адзіную адкрытую мяжу" — хлусня. З пачаткам пандэміі РФ наглуха ў аднабаковым парадку зачыніла мяжу з Беларуссю на нявызначаны час.

Застаецца адно з двух: маскалёўскі пашпарт у кішэні ці ветлівая рука ФСБ, якая і правяла яго праз мяжу.

Тым больш у інтэрв'ю ён неаднаразова спасылаецца на сувязі ў "канторы", адкуль і паступіла папярэджанне.

P.S. Паўтары гадзіны таму РФ зняла абмежаванні на ўезд для грамадзянаў 3-х краінаў — Велікабрытаніі, Турцыі і Танзаніі. Беларусі ў гэтым спісе няма. Цапкала ж не праз Танзанію ехаў?..


Alena Talstaya


Facebook 24 ліпеня 2020 р.

 

 

У Смаргоні 7 чалавек будуць судзіць за велапрабег. Сярод іх — медсястра


Міліцыя склала пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) у дачыненні сямі жыхароў Смаргоні, якія 14 ліпеня бралі ўдзел у роварным заездзе.

Пра гэта паведаміла Аліна, якая працуе медсястрой у цэнтральным раённым шпіталі Смаргоні.

— 14 ліпеня ў адным з тэлеграм-каналаў я прачытала навіну пра заезд раварыстаў у Смаргоні і вырашыла паехаць, каб паглядзець, што будзе адбывацца. Я прытрымліваюся здаровага ладу жыцця, таму вырашыла паўдзельнічаць у велапрабегу. Калі я прыехала на месца збору, там ужо дзяжурыла машына міліцыі, а невядомы мужчына здымаў на камеру ўсіх навокал, — распавядае яна.


Паводле Аліны, сабралася ўсяго сямёра раварыстаў. Яны зрабілі некалькі колаў па горадзе, хтосьці ўключыў музыку. Пры гэтым іх увесь час суправаджала міліцэйская машына.

— Мы нічога не парушалі, не выкрыквалі ніякіх лозунгаў. Потым я паехала дадому, а да астатніх удзельнікаў падышоў міліцыянт і папрасіў паказаць дакументы, бо нібыта паступіла скарга, што яны распіваюць спіртныя напоі падчас руху. На гэтым усё ў той дзень і скончылася, — кажа Аліна.

Праз два дні да Аліны прыехаў працаўнік міліцыі і папрасіў праехаць з ім у пастарунак, каб даць паказанні ў якасці "удзельніцы несанкцыянаванага масавага мерапрыемства". У РАУС на Аліну склалі пратакол паводле арт. 23.34 КаАП.

— А ўчора ўсім, хто ўдзельнічаў у заездзе прынеслі позвы ў РАУС. Мы з’явіліся на гутарку, а пасля, на выхадзе з пастарунку ва ўсіх адбіралі мабільныя тэлефоны без тлумачэння прычыны. Я свой тэлефон у той дзень пакінула дома, — тлумачыць яна.

Аліне было вельмі непрыемна, калі на наступны дзень пасля затрымання пра інцыдэнт ведалі на ейнай працы, у шпіталі.

Паводле слоў жанчыны, цяпер усіх семярых раварыстаў чакае суд, дата якога стане вядомая цягам двух тыдняў.

 

 

Пікет Святланы Ціханоўскай у Віцебску


У Віцебскім Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў у раёне цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі адбываецца агітацыйны пікет Святланы Ціханоўскай. "Белсат" ладзіць стрым з мерапрыемства.

Святлана Ціханоўская разам з Марыя Калеснікавай і Веранікай Цапкалай цягам 24 ліпеня наведалі Глыбокае, Наваполацк і з 19 гадзіны на агітацыйным пікеце ў Віцебску.

19:10. Людзі скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!".

Яшчэ да пачатку мерапрыемства на пікет сабраліся сотні жыхароў места.

19:20. Кандыдатка на прэзідэнта пакуль не даехала з Наваполацку ў Віцебск. Тым часам на пляцоўцы сабраліся больш за тысячу чалавек.

19:25. Людзі лічаць, што падчас выбараў улады могуць выкарыстаць нават зброю. Людзі паміж сабою ў размовах кажуць, што галоўнае — скінуць гэтую чуму.

19:30. Людзі авацыямі сустракаюць прадстаўніц аб’яднанага штабу, якія ўжо на мітынгу.

19:35. Святлана Ціханоўская распачала агітацыйны пікет. Яна адзначыла, што не бачыць людзей і шкадуе, што ўлады вызначаюць такія месцы для пікетаў.

19:40. Людзі перарываюць выступ Святланы Ціханоўскай воклічамі "Верым! Можам! Пераможам!".

19:45. Кандыдат на прэзідэнта запрашае галасаваць за яе і прыйсці на выбарчы ўчастак менавіта 9 жніўня.

19:55. Слова ўзяла Марыя Калеснікава з штабу Віктара Бабарыкі.

20:00. Паводле некаторых падлікаў у Віцебску на пікеце каля 8 тысячаў чалавек.

20:10. Марыя Калеснікава звярнулася да вайскоўцаў і людзей у пагонах. Яна заклікала абараняць народ, а не ўладу. Прадстаўніца штабу Бабарыкі раскрытыкавала кіраўніка краіны ў шматлікіх момантах яго палітыкі.

Пасля яе выступу слова ўзяла Вераніка Цапкала.

20:14. Вераніка Цапкала нагадала, што ніхто з апазіцыі і альтэрнатыўных кандыдатаў не кажуць пра вайну і Майдан.

— Пра гэта ўзгадвае толькі адна асоба. Людзі хочуць жыць спакойна ў сваёй краіне.

20:20. Вядоўца заклікае скандаваць "Любім! Можам! Пераможам!" Людзі ахвотна падтрымалі. Пры гэтым вядоўца распавядае пра ініцыятыву "Чэсныя людзі".

20:28. Прадстаўніцы штабоў сыходзяць. Вядоўца заклікае людзей разам заспяваць песню Віктара Цоя "Перамен".


"Белсат", 24 ліпеня 2020 р.

 

 

Выбарчую кампанію ў Беларусі актыўна выкарыстоўвае Масковія


"Выбары 2020" — актыўна выкарыстоўвае Расейская Федэрацыя, каб ажыццявіць свае інтарэсы. Святлана Ціханоўская як кандыдат у прэзідэнты застаецца цалкам маскалёўскім праектам, які праходзіць мімікрыю ў беларускім асяроддзі. Выкарыстоўваючы сучасныя паліттэхналогіі, невядомасць цяперашняй кандыдаткі не дае зрабіць узважаную ацэнку беларускімі грамадзянам, хто такія Ціханоўскія?

Кажа Дзяніс Івашын, дырэктар беларускай службы "ІнформНапалм", карыстаючыся адкрытай інфармацыяй з сацыяльных сетак:

— Ціханоўскі незаконна перасякаў дзяржаўную мяжу Украіны. Зразумела, чаму ён не можа пэўна адказаць на вельмі простае пытанне, прычым пытанне цывілізацыйнае: чый Крым? Ён не можа на яго адказаць. Вельмі цікавае відэа, якое потым было выдалена з яго блогу, але добра, што нашы патрыёты захавалі, дзе ён прызнаецца, яшчэ рок таму, калі толькі распачаў сваю медыйную актыўнасць у Беларусі, у тым, што ён паходзіць з "рускага свету", што Беларусь — гэта частка "рускага свету".

Усе наратывы, якія выкарыстоўвае маскалёўская імперыякратыя ў дачыненні Беларусі, адпавядаюць думкам і словам Сяргея і Святланы Ціханоўскай. Беларусь для іх — гэта частка "рускага свету" — ускрайняя калонія Масковіі. Выказацца на гэты конт Дзяніса Івашына прымусіў патрыятызм.

— Гэтыя людзі і яго жонка зараз прэтэндуюць на змену лёсаў цэлай краіны, цэлага народу! І таму хаваць звесткі — негатыўны чыннік для грамадзянаў. Уся логіка палітычнай кампаніі "Выбары 2020" — не ў Лу-каке, — кажа Дзяніс Івашын. — Для Масковіі на сёння гэта ёсць стратэгічная задача — цалкам разгарнуць праект "саюзнай дзяржавы", і таму менавіта падчас гэтых так званых "выбараў" цалкам выконваецца стратэгічная задача Расейскай Федэрацыі, цалкам здзяйсняецца максімальны ўплыў на рэжым Лу-какі. Не толькі знешнімі фактарамі, але, мы бачым, што і знутры краіны. І, на жаль, тут усё залежыць ад сілы сродкаў, якія Масковія задзейнічае. Вядома ж, яна не хоча зрынуць цалкам рэжым Лу-какі. Стаіць задача яго максімальна паслабіць.

Змусіць Лу-каку да падпісання трыццаць першай "дарожнай мапы" — стратэгічны намер Расейскай Федэрацыі ў гэты электаральны перыяд, — ацэньвае сітуацыю Дзяніс Івашын, дырэктар беларускай службы сайта "ІнформНапалм".


Якуб Сушынскі


"Беларускае Радыё Рацыя", 24 ліпеня 2020 р.

 

 

У Добрушы прайшоў "начны пікет" за Ціханоўскую


Увечары 24 ліпеня ў Добрушы (Гомельская вобласьць) прайшоў агітацыйны пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Яго правялі давераныя асобы кандыдата ў прэзыдэнты і валянтэры.

У Гомельскай вобласьці ўлады дазволілі праводзіць пікеты за Ціханоўскую альбо раніцай (з 8:00 да 12:00), альбо позна ўвечары (з 21:00 да 22:00). Выканкамы сьцьвярджаюць, што дзённы і вячэрні час ужо заняты даверанымі асобамі Лу-какі, хоць пікетаў у яго падтрымку на дазволеных пляцоўках, да прыкладу, у Гомлі, апошнімі днямі не было.

Пікет у Добрушы прайшоў на набярэжнай ракі Іпуць, каля стэлы. На яго сабралася, па словах д

Паводле яе, мерапрыемства праходзіла ў фармаце "адкрытага мікрафону". Людзі распавядалі пра свае праблемы: беспрацоўе, працоўную міграцыю ў Масковію, нізкія заробкі, галечу ў вёсках, мэдыцыну.

— На сустрэчы мы абвясьцілі ліст да Юрыя Караеву, міністру ўнутраных спраў, з патрабаваньнем разабрацца з умовамі ўтрыманьня ў СІЗА № 1 Сяргея Ціханоўскага. На яго ціснуць, распаўсюджваюць чуткі аб нейкім "нізкім статусе", душаць яго. Жыхары Добруша ахвотна падпісаліся пад зваротам, — паведаміла Канеўская.

25 ліпеня давераныя асобы Ціханоўскай правядуць пікет у Рэчыцы. 26 ліпеня ў Гомель прыедуць Святлана Ціханоўская і яе аб’яднаны штаб.


"БелаПАН", 24 ліпеня 2020 р.

 

 

Ціханоўская ўпершыню выступіла перад тысячамі прыхільнікаў па-беларуску.
Як прайшоў пікет у Воршы


У Воршы на агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай сабралася блізу трох тысяч чалавек. Жанчыны-палітыкі са сцэны назвалі сябе "баявымі сяброўкамі".

Разам зь ёю ў райцэнтар прыехала Вераніка Цапкала, жонка экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Валера Цапкалы ды Марыя Калесьнікава, прадстаўніца штабу зьняволенага вылучэнца на прэзыдэнта Віктара Бабрарыкі.

Пікет праходзіў у парку Герояў ля Кургана неўміручасьці побач з экспанатамі вайсковай тэхнікі: танкаў ды гарматаў. Шмат людзей прыйшло паслухаць Ціханоўскую, Цапкалу ды Калесьнікаву з нацыянальнай сымболікай. Была і дзяржаўная атрыбутыка. Шмат разоў выступы жанчын перарываліся воклічамі і воплескамі. Загалоўнай песьняй на пікеце была кампазыцыя савецкага рок-сьпевака Віктара Цоя "Перемен".

Зьбірацца ў парку людзі пачалі за гадзіну да пачатку пікету. У гутарцы з журналістам яны кажуць, што хочуць пераменаў і будуць галасаваць за Ціханоўскую.

— Для маладых, каб была работа з годнымі заробкамі. І мне ў маім узросьце цяжка ўладкавацца, — абураецца 52-рочная Вольга.

— Дзеці ня бачаць сваіх бацькоў, бо яны ў іншых краінах на заробках, — працягвае 31-рочны Максім. — Хто б ні прыйшоў замест цяперашняга прэзыдэнта — будзе лепей, бо цяпер мы коцімся ў прорву.

— Мо 26 рокаў таму гэтая ўлада і была добрая, але цяпер яна не адпавядае патрабаваньням часу, — лічыць 35-рочны Андрэй, які на пікет прыйшоў зь сям'ёй. — Народ зьмяніўся. Улада непаважліва ставіцца да яго. Падман, паказуха — гэтым яна жыве. На кожным працоўным месцы ў працоўнага ёсьць да ўлады пытаньні.

Зьяўленьне Ціханоўскай, Цапкалы ды Калесьнікавай грамада сустрэла воклічамі ды авацыямі. Шмат хто здымаў жанчын на тэлефонныя камэры. Зьвяртаючыся да людзей, жанчыны называюць сябе "баявымі сяброўкамі".

Сьвятлана Ціханоўская пачынае выступ па-беларуску, адзначае, што "ва ўсіх нас адзіная мэта — новыя сумленныя выбары". Іх яна зьбіраецца правесьці ў першыя паўгода пасьля сваёй перамогі. Жанчына кажа, што янане палітык і што для яе "палітычныя гульні", у якія ўвязалася, — "дно".

— Мне ня хочацца заставацца даўжэй, — адзначае яна. — Я хачу назад да свайго мужа, сям’і і звычайнага жыцьця, у якім была шчасьлівая.

Ціханоўская нагадвае, што палітыкам стала воляю лёсу пасьля арышту мужа. Яна кажа: ён і іншыя палітзьняволеныя апынуліся ў сьледчым ізалятары толькі таму, што наважыліся сказаць людзям праўду і сваё меркаваньне, якое адрозьніваецца ад меркаваньня ўладаў. Выступоўца адзначае, што сваім прыкладам яны паказалі іншым, што канстытуцыя ў краіне не працуе.

Паводле яе, улада спалохалася "моцных мужчын" Бабарыку і Цапкалу і зьняла іх з выбараў, але не чакала што "выйдуць іхныя жанчыны".

— Нам, жанчынам, давялося ўзваліць іхны цяжар на сябе, — даводзіла Ціханоўская, — але ніводнага разу мы не пашкадавалі пра тое. Нам, жанчынам, трэба весьці Беларусь у сьветлую, новую цудоўную будучыню. Разам нам ня страшна, і разам мы пераможам.
Марыя Калесьнікава пачынае са словаў, што радая выступаць на радзіме Ўладзімера Караткевіча. Кажа, што Бабарыка зьняволены паводле сфабрыкаванай справы і рэжым распраўляецца зь нязгоднымі, хто змагаецца за свабоду. Выгуквае грамадзе "Свабоду палітвязьням". Тая ёй адказвае. Жанчына заклікае чыноўнікаў, судзьдзяў сілавікоў не баяцца ўлады, а "станавіцца побач" з народам.

— Беларусы, — даводзіць яна, — выкарыстоўваюць толькі законны мэтады барацьбы, а ўлада — гвалт. Ня бойцеся фізычнай пагрозы, амапу, аўтазакаў.
Нам не патрэбныя лідэры, супэрмэны і новыя правадыры, — працягвае жанчына, — Нам патрэбныя мы самі і нашы жаданьні. Нам трэба дзяўбсьці гэтую ўладу.

Вераніка Цапкала кажа, што за 25 рокаў краіна страціла 750 тысяч сваіх грамадянаў, якія зьехалі ў пошукаў лепшага жыцьця, большых заробкаў ды бясьпекі. Яна даводзіць, што яе і Ціханоўскую змусілі пад ціскам "расстацца зь дзецьмі, якіх вывезьлі за межы Беларусі".

— Я хачу, каб мае дзеці і мая сям’я жылі ў гэтай краіне, — кажа яна. — Мы — беларусы, і мы хочам гадаваць сваіх дзяцей у Беларусі.

За пікетам назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Правакацыяў і канфліктаў не было. Пікет доўжыўся блізу 2 гадзінаў.

 


Сям'ю актывістаў з Крупак выклікалі ў міліцыю. МУС пракамэнтавала


Аляксандар і Ганна Бандарэнкі зьяўляюцца чальцамі ініцыятыўнай групы кандыдаткі на прэзыдэнта Святланы Ціханоўскай і былі на мітынгу ў Барысаве.

У Крупках усю сям'ю Бандарэнкаў — бацькоў Аляксандра і Ганну, іх дарослых дзяцей Ільля і Кацярыну — выклікалі ў міліцыю. 23 ліпеня ўся сям’я была на мітынгу ў Барысаве, дзе Сьвятлана Ціханоўская разам са сваімі паплечнікамі праводзіла сустрэчу з выбарнікамі.

Як пасьпеў сказаць па тэлефоне Аляксандар Бандарэнка а 13-й гадзіне, "менавіта з Барысава прыехалі міліцэйскія начальнікі".

Дзяжурны Крупскага РАУС паведаміў, што ў Крупках Бандарэнак дакладна няма. Дзяжурны Барысаўскага РУУС пачаў высьвятляць, ці зьяўляецца карэспандэнт Свабоды сваяком Бандарэнкаў. Пачуўшы, што не, адмовіўся даць інфармацыю.

Прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава расказала, што сям'ю актывістаў з Крупак у міліцыю не забіралі.

— У Барысаўскім РАУС знаходзяцца матэрыялы праверкі ў дачыненьні да сына Бандарэнкаў Ільлі, што стала падставай для выкліканьня яго ў міліцыю і апытаньня. Разам зь ім была апытаная ягоная старэйшая сястра Кацярына. Гэта ніяк не зьвязана з мітынгам ў Барысаве. У дадзены момант сям’я Бандарэнкаў зьехала з Барысаўскага РАУС дамоў.

 

"Радыё Свабода", 25 ліпеня 2020 р.

 


У Менску ідэолагаў Сашы-прусака давялі да істэрыкі


Беларусы крэатыўна "партызаняць" у сталіцы.

Графіці і ўлёткі па ўсім месце даводзяць ідэолагаў Сашы 3% да істэрыкі:

"Сделаем 9 автумта всё честро: МЫ И ЕСТЬ БЕЛАРУСЬ!..."

Вось такія паведамленні рассылае сваім падначаленым намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Менска. "Коллеги!!!! ЖЭУ и остальныу!!!! Вот такая херня стала в лифтах появляться..... Срочно все осмотреть и ликвидировать..... Как принято????? Поручение. ЛОБКО" Ну, а ягоныя падначаленыя — тэлеграм-каналу "Баста!". "Пішыце яшчэ, Арцём Юр'евіч", — запрашае тэлеграм-канал.

 


Святлана Ціханоўская звярнулася да аршанцаў па-беларуску


Зараз у Воршы праходзіць пікет.

Падчас пікету ў Воршы Святлана Ціханоўская звярнулася да гараджанаў па-беларуску.

— Прывітанне, Ворша! Вітаю вас, сябры!

Я хачу сказаць некалькі слоў тут, у Воршы, менавіта па-беларуску, таму што гэтае места беларусы заўсёды згадваюць з гонарам. Нас падзяляюць на Захад і Ўсход. Нас падзяляюць, каб раз’яднаць. Але ва ўсіх нас адзіная мэта — новыя сумленныя выбары. Мы паедзем па ўсёй краіне, убачым уласнымі вачыма і пацвердзім 9 жніўня, што жыве Беларусь!

 


Святлана Ціханоўская звярнулася да беларускіх вайскоўцаў


Мы — адзін народ.

Святлана Ціханоўская на пікеце ў Воршы звярнулася да беларускіх вайскоўцаў:

— Я таксама звяртаюся да вайскоўцаў, таму што яны — такія самыя людзі, як і мы. Я не думаю, што яны хацелі станавіцца афіцэрамі, каб выконваць злачынныя загады. Не думаю, што яны хочуць выходзіць і біць звычайных беларусаў, таму што сярод беларусаў іхнія маці, бацькі, жонкі, дзеці, браты і сёстры. Я ўпэўненая, што ім не хочацца гэтага рабіць. Ім не хочацца ісці супраць свайго ж народа.

Я звяртаюся да вайскоўцаў таксама. Не рабіце гэтага. Вы беларусы і мы беларусы. Не трэба сутыкаць нас ілбамі. Мы — адна сям'я. Мы — адзін народ. Калі ласка, не варта гэтага рабіць. Падумайце, гэта ўсё застанецца на вашым сумленні.

 


У Рэчыцы сотні людзей спяваюць "Разбуры турмы муры"


Сёння там праходзіць пікет за Святлану Ціханоўскую.

А ў гэты час у Рэчыцы сотні людзей спяваюць "Разбуры турмы муры!" — улюбёную песню Сяргея Ціханоўскага, піша Telegram-канал "Баста!".

 

 

На мітынг у Берасці прыйшлі больш за пяць тысяч чалавек


Узрушаючая падтрымка ад места над Бугам.

Як паведамляе Telegram-канал "Баста!", на мітынг у падтрымку аб'яднанага штаба кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай у берасцейскім парку Інтэрнацыяналістаў прыйшлі больш за пяць тысяч чалавек. На сустрэчы выступалі давераныя асобы кандыдаткі ў прэзідэнты.

 


Людзі сабраліся на пікет Святланы Ціханоўскай у Лепелі


Дождж — не перашкода!

Telegram-канал NEXTA публікуе фота з мітынгу аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай у Лепелі. Нават дождж не стаў перашкодай для жыхароў места, якія прыйшлі на сустрэчу з даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты.

 


Святлана Ціханоўская з камандай у Магілёве


Людзі вераць у перамогу.

Сёння кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з жыхарамі Магілёва а 16:00 на адрасе: вул. Гагарына, Лядовы палац.

15:55 Да пачатку мітынгу блізу тысяча чалавек сабраліся на сустрэчу са Святланай Ціханоўскай.

16:00 Магілёў б'е рэкорд у колькасці бел-чырвона-белых сцягоў на мітынгу. Людзей становіцца ўсё больш.

16:02 Мітынг пачынаецца з канцэрту пад гітару.

16:03 На мітынгу сабралася ўжо некалькі тысяч чалавек.

16:04 — Тое, што мы сюды выйшлі — гэта велізарны плюс. Паглядзіце, як нас шмат! Хацелася б ужо ўладу памяняць — гэтага зычыць большасць, — кажа жыхар Магілёва.

16:08 На мітынгу са сцэны гучыць знакаміты хіт "Простыя словы".

16:10 Людзей становіцца ўсё больш.

16:13 Людзі скандуюць: "Верым, можам, пераможам!"

16:12 — Нас шмат і мы пераможам, — кажа жыхар Магілёва.

16:14 Са сцэны гучыць песня "Муры абрынуцца!" Людзі пляскаюць у ладкі ў такт і падпяваюць.

16:16 Святлана Ціханоўская выйшла на сцэну пад авацыі і гучнае скандаванне "Святлана! Святлана! Святлана!". Краю натоўпу ўжо не відаць са сцэны.

16:18 Святлана падзякавала жыхарам Магілёва, якія падтрымалі Сяргея Ціханоўскага ў судзе. Яе прамова перарывалася авацыямі.

16:20 На мітынгу мора людзей, колькасць ідзе на некалькі тысяч, але людзі ўсё падыходзяць і падыходзяць.

16:23 Святлана Ціханоўская расказвае, чаму пайшла ў прэзідэнты Беларусі.

— Гэта быў учынак закаханай жонкі, — кажа Святлана.

Людзі скандуюць "Малайчына!".

— Улады спалохаліся, калі за простую невядомую жанчыну пачалі падпісвацца тысячы людзей, і пайшлі на нізкую правакацыю супраць Сяргея, — распавядае Святлана Ціханоўская.

Людзі скандуюць "Ганьба!".

16:26 Людзей на мітынгу становіцца ўсё больш.

16:27 — Гэта мой лёс — быць з вамі разам і ісці з вамі да перамогі! — кажа Святлана Ціханоўская.

Людзі скандуюць "Малайчына!".

16:28 — Сёлета народ адчуў сябе нацыяй. Мы — гордая незалежная беларуская нацыя. Жыве Беларусь! — кажа Святлана Ціханоўская.

Людзі ў адказ скандуюць: "Жыве Беларусь!".

16:30 — Мы, тры жанчыны, сталі плынню, якая аб'яднала незадаволенасць людзей гэтай уладай. Калі я стану прэзідэнтам Беларусі, я цягам паўроку арганізую новыя, сумленныя, празрыстыя выбары, на якіх вы вылучыце сабе годнага кандыдата, — кажа Святлана Ціханоўская.

16:35 — Я вас заклікаю: не прыходзьце датэрмінова на выбарчыя ўчасткі, прыходзьце толькі 9 жніўня і галасуйце за мяне, — кажа Святлана Ціханоўская.

Людзі скандуюць "Святлана! Святлана! Святлана!".

16:36 Людзі скандуюць: "Сяргей + Святлана = перамога!".

16:37 Выступае Марыя Калеснікава. Яна звярнулася да магілёўцаў па-беларуску:

— Вы неверагодныя! Дзякуй, што да нас прыйшлі! Магілёў хоча перамен! Магілёў далучаецца ды нас!

16:39 — Я рада быць у Магілёве. Мы любім вас і шануем. Чаго няма ў дзейнай улады. Рэжым цісне на прадпрыемствы і дырэктараў. Беларускія гарады пацярпелі ад каранавіруса. Ад нас утойваюць рэальныя лічбы. Улада не дае беларусам спакойна працаваць. Людзі ёй не вераць. Чаму да нас на мітынгі прыходзіць так шмат людзей? Таму што ўладам даўно не вераць. Яны будуць спрабаваць нас падмануць. Паглядзіце на Беларусь апошніх месяцаў. Мы ўсе і кожны з нас дакладна ведае: я магу ўсё змяніць! — кажа Марыя Калеснікава. Людзі скандуюць: "Я магу ўсё змяніць!".

— Беларусы раззлаваліся па ўсёй краіне, людзі кажуць уладам, што яны ўжо не будуць трываць, — кажа Марыя Калеснікава.

16:45 — Цяпер важна праяўляць нязгоду з уладамі. Мы павінны даціскаць уладу ўсімі законнымі метадамі. Кожнае парушэнне закона з іх боку не забудзецца! Мы заклікаем чыноўнікаў і сілавікоў: не бойцеся, не ідзіце супраць народа, а станьце з ім плячом да пляча! — кажа Марыя Калеснікава.

16:47 Чалавечае мора на мітынгу Святланы Ціханоўскай у Магілёве.

16:48 — Сапраўдная сіла і ўлада — у руках народа. Нам не патрэбныя супермэны і новыя правадыры, касмічныя планы і шпіёнскія змовы. Нам патрэбныя мы самі і наша зацятасць: выходзіць, стаяць, галасаваць, выказваць, назіраць. Дзяўбці, дзяўбці, дзяўбці гэтую ўладу! Мы хочам новую краіну — шчаслівую і свабодную Беларусь. Мы цяпер павінны выкладвацца дзеля гэтай мэты. Усе разам мы цяпер ідзем да перамогі! Святлана — гэта наш квіток у вольную, шчаслівую Беларусь. Пасля яе перамогі мы правядзем новыя сумленныя выбары, дзе ваш голас будзе ўлічаны. Нас большасць — і таму мы справімся, — кажа Марыя Калеснікава.

16:51 Вядоўца мітынгу:

— Сябры, у Магілёве сёння моцны вецер. Гэта вецер пераменаў. Ён падзьмуў для краіны ў Магілёве!

16:53 Людзі скандуюць: "Любім, можам, пераможам!".

16:55 Выступае Вераніка Цапкала:

— Добры дзень, мая Радзіма! Я карэнная магіляўчанка! Самыя найлепшыя рокі майго жыцця прайшлі тут і тут частка майго сэрца. Вы — частка майго сэрца. Нашай краіне патрэбныя перамены. Мы павінны спыніць тое, што гэтая ўлада робіць з краінай. На адным з пікетаў паджылая жанчына распавяла мне гісторыю, якая мяне кранула да слёз. Яна распавяла, што ўсе яе трое сыноў не знайшлі месца ў Беларусі і з'ехалі. Але сама яна сказала: я не паеду, зрабіце так, каб нашы дзеці ніколі не пакідалі радзіму. Мы хочам пераменаў. І зробім так, каб нашы дзеці ніколі не з'язджалі з краіны!

17:00 — Улада паказала сваё сапраўднае аблічча. Яны спрабуюць махляваць, шантажаваць нас, жанчын, нашымі дзецьмі. Яны дзейнічаюць нізкімі метадамі, — кажа Валерыя Цапкала.

— Ганьба! — крычаць людзі.

— Улада баіцца, яна слабая, як ніколі. Намі рухае адна мэта - мы хочам новую ўладу і новае, спакойнае жыццё! — кажа Валерыя Цапкала.

17:06 Людзі скандуюць: "Верым! Мажам! Пераможам!".

17:07 Вераніка Цапкала заклікала моладзь пагутарыць са старэйшым пакаленнем, каб 9 жніўня зрабіць правільны выбар.

— Мы знаходзімся ў гістарычным моманце. Ці адзін чалавек будзе набываць Майбахі і будаваць рэзідэнцыі, ці мы пачнём жыць годна. Таму я звяртаюся да вас: дапамажыце перамагчы Святлане і самім сабе! — кажа Вераніка Цапкала.

17:08 Гучыць песня "Муры абрынуцца!". Шматтысячны натоўп падпявае.

17:11 — Нас атачаюць добрыя людзі, і такіх людзей у Беларусі значна больш. Таму перамога будзе за намі! — кажа вядоўца мітынгу.

17:12 Гучыць песня Цоя "Пераменаў!".

17:25 Мітынг скончыўся! Дзякуй, што былі з намі. Пара! Пара! Жыве Беларусь!


"Хартыя’97%", 25 ліпеня 2020 р.

 


Святлана Ціханоўская ў Воршы — сабралася 2000 чалавек


У Воршы каля Кургана Несмяротнасці ў Парку герояў а 12-й пачаўся пікет Святланы Ціханоўскай. Як перадае карэспандэнт, бліжэй да 12-й сабралася некалькі соцень, але колькасць прысутных да тысячы не дацягвае. Людзі ахвотна фатаграфуюцца ля банера ў падтрымку каманды кандыдаткі. 

Побач з месцам пікета — мясцовы міні-рынак, прадаўцы масава закрываюць ралеты, каб далучыцца да мітынгу, і заклікаюць сваіх пакупнікоў таксама рушыць за імі.

Як і ўчора ў Наваполацку, сёння ў Воршы на шляху да месца пікета стаіць машына зялёнбудаўцаў. Праўда, самі работнікі нічым пры гэтым не занятыя, перадае наш журналіст. 

На пікеце па стане на 12:10 ужо каля тысячы людзей. 

Відэа з месца падзеі, вылучаная пляцоўка вельмі нязручная, ацаніць колькасць прысутных немагчыма фізічна.

 

 

Сфатаграфуй бюлетэнь і дашлі ў вайбер ці тэлеграм —
у сістэме "Голас" ужо зарэгістравалася 350 тысяч беларусаў


На сайце ініцыятывы "Голас" ужо зарэгістраваліся 350 тысяч чалавек. Яны дэкларуюць гатоўнасць прыйсці на ўчасткі, прагаласаваць за свайго кандыдата, сфатаграфаваць бюлетэнь і даслаць здымак.

Асаблівасць праекта ў тым, што ён будзе працаваць нават пры заблакаваным сайце. Даслаць сфатаграфаваны бюлетэнь трэба будзе ў вайбер ці тэлеграм.

Каб паўнавартасна зарэгістравацца ў сістэме, карыстальніку прапануюць ўказаць свой нумар тэлефона, пашпартныя звесткі адпраўляць не трэба.

Праект запусцілі ўвечары 23 ліпеня.


"Наша Ніва", 25 ліпеня 2020 р.

 

 

Ціханоўская, Цапкала і Калеснікава ў Бабруйску


Аб’яднаны штаб наведвае трэцяе места за дзень.

Святлана Ціханоўская, кандыдатка на прэзідэнцтва, разам з паплечніцамі Веранікай Цапкалай і Марыяй Калеснікавай прыехалі ў Бабруйск, дзе ладзяць агітацыйны пікет. Гэта трэцяе места за дзень, які яны наведваюць 25 ліпеня. Раней пікеты ладзіліся ў Воршы і Магілёве.

Пачатак пікету ў Бабруйску прызначаны на 21:00.

Запоўнены амаль увесь стадыён. Паводле назіральнікаў, ужо сабралася каля 2000 чалавек. Шмат нацыянальнай сімволікі.

Калі на пікеце з’явіліся Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава, натоўп пачаў скандаваць "Света! Света!" Як і на мінулых пікетах кандыдатку на прэзідэнцтва і прадстаўніц аб’яднанага штабу суправаджае ахова.

— Мне так шкада, што мы так нізка знаходзімся і я не магу пабачыць усіх. Сябры на галёрцы, вы мяне чуеце? — запытала Святлана.

Натоўп у адказ пачаў скандаваць "Малайчына, малайчына!".

Святлана распачала ўжо традыцыйную сваю прамову пра мужа-блогера, Сяргея Ціханоўскага, пра тое, як ён пабачыў праблемы беларускага народу, пра тое, які ціск на яго аказваўся. Святлана распавядае, як улады спужаліся папулярнасці блогера і самой Святланы і нагадвае, як Сяргея ў выніку правакацыі ў Горадні затрымалі.

— Мяне да гэтага падштурхнула каханне. Мой муж быў за кратамі, і я падала дакументы дзеля яго. Я разумела, што людзі ставілі подпіс за мяне, бачачы шырокую спіну Сяргея за мной.

Людзі крычаць: "Маладзец, мы з табой!".

— Вы заслугоўваеце лепшага жыцця. Сяргей сядзіць зараз за ўсіх вас.

— Свабоду! Свабоду! — крычыць натоўп.

— Свабоду ўсім палітзняволеным, — кажа Святлана Ціханоўская.

— Улады выкінулі вашыя галасы ў сметніцу. Вас для ўладаў няма, — сказала Ціханоўская, нагадаўшы, як скасавалі подпісы Валера Цапкалы ў ЦВК.

Далей выступае прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава. Яна пачала сваю прамову па-беларуску.

— Вы неверагодныя! Дзякуй за тое, што прыйшлі. Бабруйск з намі, Ізраіль з намі! — кажа Марыя Калеснікава.

Далей яна працягнула звяртацца да натоўпу па-маскалёўску.

Яна падзякавала шыйным прадпрыемствам, якія шылі маскі і ратавалі краіну падчас каранавірусу.

Перш за ўсё яна падзякавала фабрыцы "Славянка", якая шыла маскі. Узгадала пра тое, як Лу-кака назваў Бабруйск брудным як свінарнік.

— Як толькі нас не абзывалі за 26 рокаў, мы больш не будзем гэта трываць!

— Не бойцеся АМАПу і аўтазакаў. Аўтазак — гэта проста машына. Мы баімся машын?

Людзі крычаць: "Не!"

— Амапаўцы — гэта проста людзі. Мы баімся людзей?

— Не! — крычыць натоўп.

Вядучы пікету папрасіў людзей уключыць ліхтарыкі на тэлефонах.

— Мы хочам, каб нашыя пенсіянеры жылі як на Захадзе ці нават лепш. Каб яны маглі з’ездзіць у падарожжа, — кажа Вераніка Цапкала, прадстаўніца штабу Валера Цапкалы.

Вераніка Цапкала кажа, што трэба зрабіць, каб адбыліся сумленныя выбары: не хадзіць на датэрміновае галасаванне, апранаць белыя бранзалеты (каб паказаць прыхільнасць да каманды Ціханоўскай) і ўдзельнічаць у кампаніі "Сумленныя людзі" па электроннаму падліку галасоў.

Пікет аб’яднаных штабоў скончаны.


"Белсат", 25 ліпеня 2020 р.

 

 

5 праўладных назіральнікаў ужо зарэгістраваныя нават на ўчастку ў глухой вёсцы

 

CEO беларускага стартапа Rocketdata Дар'я Данілава вырашыла назіраць за выбарамі на ўчастку ў вёсцы Вялікія Дольцы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Гэтая вёска ў 15 км ад райцэнтра і ў 2,5 гадзіны язды ад Менска. У ёй засталося зусім няшмат жылых дамоў.

 

Якім ж было здзіўленне Дар'і, калі яна даведалася, што ў Вялікіх Дольцах ужо акрэдытаваліся 5 назіральнікаў. Гэта роўна столькі, колькі ў гэтым роке — на падставе эпідэміялагічнай сітуацыі — вырашыў дапускаць на ўчасткі ў асноўны дзень галасавання Цэнтрвыбаркам.

 

— Усе яны зарэгістраваныя яшчэ 25 чэрвеня 2020 року, мабыць, адразу ж пасля фарміравання камісіі, каб камар носу не падтачыў. Усе запісаныя аднолькавай ручкай, аднолькавым почыркам роўненька адзін пад адным, — апісвае сітуацыю Дар'я Данілава. — Мне спачатку хацелі адмовіць у рэгістрацыі. Маўляў у нас ужо ёсць 5 назіральнікаў, больш нельга. Але я настаяла на сваім, каб акрэдытоўвалі. Што я прыйду, і калі хаця б аднаго з назіральнікаў не будзе, займу сваё месца.

 

Адмовіць у акрэдытацыі назіральнікам Дар'і не мелі права ў прынцыпе. А вось не дапусціць да назірання сапраўды могуць. Маўляў, ЦВК так вырашыў — на ўчастку не могуць прысутнічаць больш за пяць назіральнікаў, і ўсё. Назіральнікі, зарэгістраваныя раней, маюць прыярытэт.

 

У некаторых раёнах Беларусі праўладных назіральнікаў інструктуюць: калі хочаце сысці з участку — пакіньце на сваіх месцах нататнікі, ручкі і іншыя асабістыя рэчы. Калі прыйдзе незалежны назіральнік, яму скажуць, што ўсе месцы занятыя — проста чалавек кудысьці выйшаў. І тым часам аператыўна выклічуць яго на ўчастак.

 

Таксама Дар'я здзівілася, што на ўчастку ў Вялікіх Дольцах устаноўленыя празрыстыя скрыні для галасавання.

 

— Беларуская вёска ў нейкіх пытаннях нават апярэджвае сталіцу, — працягвае яна. — Супрацоўніцы выбарчай камісіі сказалі што ў іх на ўсіх выбарах такія — крута!

 

"Эўрарадыё", 26 ліпеня 2020 р.

 

 

"Рускі Крым/Свет" Сяргея Ціханоўскага
(Расследаваньне InformNapalm)


Бізнэсмэн Сяргей Ціханоўскі роўна за два рока да пачатку сваёй медыядзенасьці (медыядзеяльнасьці) ў Беларусі, дзе ён стаў блогерам з прэзідэнцкімі амбіцыямі, наведаў акупаваны Масковіяй Крым.

Відавочна, менавіта таму ён ня змог (дакладнее — не пажадаў) адназначна адказаць на пытаньне аб дзяржаўнае прыналежнасьці ўкраінскае паўвыспы.

Чаму гэтая інфармацыя з'явілася менавіта цяпер? 18 ліпеня 2020 року ў Telegram-канале "ДаВолі!!!" быў апублікаваны скрыншот Facebook-поста Сяргея Ціханоўскага, дзе ён віньшуе чытачоў з Новым рокам і жадае ім рабіць больш добрых спраў. Да пата была падабраная ілюстрацыя — фота Пуйла з Дзедам Марозам, якія трымаюць "Кнігу добрых спраў".

Мы вырашылі правесьці фактчэкінг ды высьветліць, ці не з'яўляецца інфармацыя з ананімнага Telegram-каналу паклёпам на Сяргея Ціханоўскага, які, да таго ж, зараз знаходзіцца пад арыштам. Але падчас праверкі мы ня толькі пацьвердзілі існаваньне гэтага поста Сяргея Ціханоўскага, але выявілі і іншую інфармацыю, якая дадае новыя штрыхі да агульнага партрэта аднаго з лідэраў сучаснага пратэстнага руху ў Беларусі.

Але давайце па парадку. Спачатку быў знойдзены згаданы вышэй пост (архіў) Ціханоўскага ў Facebook, які ён апублікаваў у наварочную ноч, 31 сьнежня 2016 року.

Такое ж паведамленьне Ціханоўскі прадубляваў і ў сацыяльнае сетцы "ВК" (архіў). Гэта значыць ён цалкам сьвядома двойчы ў сваім наварочным прывітаньні апублікаваў фатаграфію з Пуйлом — кіраўніком дзяржавы-агрэсара, якая ў той час ужо анэксавала ўкраінскі Крым, акупавала частку Данбасу, забіла амаль 13 тысяч грамадзянаў Украіны, вяло бамбардзіроўкі мірных жыхароў Сірыі ды ажыцьцявіла тэрарыстычныя аперацыі па ўсім сьвеце.

Пералік "добрых спраў" ўражвае. Але звернем увагу, што на фоне іншых паведамленьняў Ціханоўскага ў Facebook у той час гэты пост выглядае цалкам арганічна.


Сяргей Ціханоўскі ў акупаваным Крыме


7 сакавіка 2017 року ў Facebook-стужцы Ціханоўскага з'явіўся пост Аляксандра Луцэнка, у якім той паведамляе, што напярэдадні да яго прыехалі ягоныя сябры, — і дадае фатаграфію, на якой стаіць у абдымку з Аляксандрам Дабровым ды Сяргеем Ціханоўскім.

Ключавое — тое, што Луцэнка ў той час жыў у Ялце. Паводле ягоных слоў, ён пераехаў сюды з-за таго, што адчуваў пагрозу на тэрыторыі, падкантрольнае Украіне.

Таксама адзначым, што ў дачыненьні да "Рэвалюцыі Годнасьці" ды законнае украінскае улады Луцэнка выкарыстоўвае поўны набор штампаў маскалёўскае прапаганды.

Аляксандр Луцэнка, ураджэнец Днепрапятроўскае вобласьці (архіў акаўнта), быў адным з заснавальнікаў праваслаўнага дабрачыннага цэнтру сацыяльнае адаптацыі, створанага ў Дняпры дзеля дапамогі вязьням.

У сваю чаргу, Аляксандр Даброў — праваслаўны паломнік, ураджэнец Паўлаграду Днепрапятроўскае вобласьці (архіў акаўнта). Жыў ва Украіне, Масковіі. У 2018 роке пераехаў з Масквы на часова акупаваную тэрыторыю Крыму.

Па дадзеных выведкі адкрытых крыніц, ён неаднаразова незаконна перасякаў дзяржаўную мяжу Украіны.

У Facebook-акаўнце Аляксандра Даброва ёсьць пост ад 4 сакавiка 2017 року з чекіным ў аэрапорце Сімферопаля.

З моманту акупацыі Крыму ў 2014 роке аэрапорт прымаў выключна маскалёўскія летакі ды быў галоўным аэрапортам Крыма да ўводу ў эксплуатацыю ў 2018 роке, новага аэрапорта, за некалькі кілямэтраў ад яго, пабудаванага маскалёўскаю акупацыйнаю адміністрацыяй.

5 сакавіка 2017 року Даброў, седзячы ў аўтобусе, публікуе ў сваім Facebook-акаўнце сэлфі зь Ціханоўскім. Па дадзеных геалякацыі, паведамленьне было зробленае ў мясцовасьці пад назваю Карач.

Карач сёньня з'яўляецца заходняю часткаю вёсеі Скварцова Сімферопальскага раёну Аўтаномнае Рэспублікі Крым.

Як бачна на мапе, вёска Скварцова знаходзіцца недалёка ад былога аэрапорту Сімферопаля, які размешчаны ў мястэчку Аэрафлоцкі, у 8 км на паўночны захад ад сталіцы Крыму.

На наступны дзень, 6 сакавіка 2017 року, паводле слоў Аляксандра Луцэнка, Ціханоўскі ды Даброў наведалі яго ў Ялце.

Знаходзячыся ў Крыме разам з Ціханоўскім, Даброў адкрыта дзеліцца ў сацсетках сваімі духоўнымі ідэяламі тыповага "русскомирца", прызнаецца, што гатовы хоць сёньня памерці за Масковію, а быць маскалём для яго — гэта вызнаваць Хрыста нават коштам уласнага жыцьця.

У каментары да гэтага посту Сяргей Ціханоўскі шчыра называе Аляксандра Даброва ды Аляксандра Луцэнка сваімі духоўнымі братамі.


Духоўныя скрэпы


Паказальна, што Facebook-стужка Сяргея Ціханоўскага перад вяртаньнем у Беларусь проста ўвешаная фатаграфіямі маскалёўскіх праваслаўных цэркваў ды постамі пра маскалёўскую манархію.

Але гэта нядзіўна: ў 2016 роке Ціханоўскі нават удзельнічаў у міжнародным фесце праваслаўных СМІ "Вера ды слова", дзе, паводле ягоных слоў, сустрэўся з патрыярхам маскоўскім Кірылам (Гундзяевым).

Пры вывучэньні акаўнта Ціханоўскага было таксама знойдзенае створанае ім асабіста відэа, працятае ідэямі "русского мира". У подпісы да відэа Ціханоўскі не раскрывае мэты яго стварэньня, але з камэнтароў вынікае, што гэта свайго роду жарт.

Відэашэраг і сэнсавая нагрузка роліка кажуць самі за сябе: маскалёўскія "Іскандэры", "варожы Захад" ды ядзерны выбух на месцы Манхэтэну. Калі гэта жарт, то наўрад ці ўдалы.

І, у завяршэньне, відэапрызнаньне самага Ціханоўскага, у якім ён сьцвярджае, што "русски мир" значна больш тэрыторыі Масковіі, у яго ўваходзяць усе, хто гаворыць ды думае па-маскалёўску, а Беларусь была ягонаю часткаю.

Паказальна, што да гэтага часу ў адкрытым доступе выяўлены толькі гэты допіс, на асноўным YouТube-канале Ціханоўскага "Краіна для жыцця" яго няма.


Замест высноваў


Рашэньне апублікаваць гэтую інфармацыю было прынятае пасьля стараннага аналізу ўсіх магчымых рызык ды наступстваў для Сяргея Ціханоўскага.

Мы імкнемся прытрымлівацца этычных прынцыпаў, таму стаялі перад вельмі цяжкім выбарам: знаходзячыся пад арыштам, Ціханоўскі ніяк ня можа адказаць нам ці даць тлумачэньні.

Да таго ж цяпер увесь зароблены ім сацыяльны капітал выкарыстоўвае для правядзеньня выбарчае кампаніі ягоная жонка Святлана Ціханоўскаяі, і яе падтрымлівае велізарная колькасьць людзей, якія паверылі ў "місію" яе мужа. Гэта датычыцца перш за ўсё прадстаўнікоў нацыянальна-патрыятычных сіл.

Склалася надзвычайная сітуацыя, пры якой невыдаваньне крытычнае інфармацыі, без сумневу, будзе мець негатыўныя наступствы, і захоўваць маўчанне недапушчальна.

Людзі павінны ведаць усё пра тых, хто вырашыў зьмяніць ня толькі свой лёс, але й лёс усёй нацыі. У гэтае сітуацыі бяздзейнасьць ды ўтойванне ісьціны спрыяюць трыюмфу сіл зла.

Улічваючы ўсе гэтыя фактары, мы вырашылі падзяліцца выяўленаю інфармацыяй. Яна ніяк не паўплывае на следства ў дачыненьні да Сяргея Ціханоўскага ды істотна ня зьменіць ход "перадвыбарчае" кампаніі Святланы, якая прымае ў ёй удзел у тым ліку й таму, што хоча свабоды для свайго мужа. Мы цалкам падтрымліваем гэтае імкненьне ды шчыра лічым, што палітычныя перакананьні ня могуць быць падставаю дзеля пераследаў. Больш за тое, мы патрабуем неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў рэжыму.

Крыху дзіўна, чаму на гэтыя дадзеныя ніхто не зьвярнуў увагі раней. Паведамленьні ды фатаграфіі Сяргея Ціханоўскага ў Facebook агульнадаступныя ды цалкам адкрытыя.

Яшчэ больш пытаньняў выклікае той факт, што чалавек з відавочнымі прамаскалёўскімі поглядамі, кандыдат у базу цэнтру "Міратворац", змог ўсяго за адзін рок сваёй медыйнае дзейнасьці зарабіць дастатковы сацыяльны капітал, каб прэтэндаваць на вышэйшую пасаду ў дзяржаве.

Прычынаю гэтага можа быць ня толькі дамінаваньне Масковіі ў беларускае інфармацыйнае прасторы, але й відавочная дэградацыя дэмакратычных палітычных інстытутаў ды доўгае размываньне нацыянальнае ідэнтычнасьці падчас рэжыму ўнутранае акупацыі Беларусі.

 


Зваротная сувязь. Як штаб Ціханоўскае рэагуе на крытыку


Невялікая экспрэс-выснова з убачанага на мітынгах 25 ліпеня.

25 ліпеня аб'яднаны штаб Святланы Ціханоўскае правёў шэраг сустрэч з выбаршчыкамі — мітынгі прайшлі ў Воршы, Магілёве ды Берасьці. Мяркуючы па некаторых момантах, каманда кандыдата ўлічыла крытыку, якая гучала ў апошнія дні ў яе адрас у сацыяльных сетках.

У прыватнасьці, у Воршы Святлана Ціханоўская ўпершыню звярнулася да сваіх прыхільнікаў на беларускае мове. У Магілёве вітальныя словы па-беларуску сказала Марыя Калесьнікава.

І хоць усё абмежавалася параю фраз, можна канстатаваць, што штаб вывучае рэакцыю беларусаў. І спрабуе рэагаваць на заўвагі. Больш за тое, у Воршы Ціханоўская прама намякнула на асаблівы гістарычны статус места.

Усё больш на мітынгах кандыдата з'яўляецца нацыянальнае сымболікі. Штабу найболей дасталася ў сацсетках за мітынг на Бангалоры, дзе бел-чырвона-белыя сьцягі можна было палічыць па пальцах адной рукі. У Магілёве сёньня сцягоў было прыкметна больш. Як і ў Берасьці, дзе пікет прайшоў з аншлагам у адсутнасць кандыдата.

Таксама кідаецца ў вочы, што з кожным разам арганізатары ўсё больш надаюць увагі важным тэхнічным дэталям. У Магілёве ля сцэны з'явіліся месцы дзеля сядзеньня для людзей сталага ўзросту. Там жа ўдзельнікам пікету масава раздавалі сымболіку кампаніі.

За што яшчэ крытыкуюць каманду Ціханоўскае

Палітоляг Павел Вусаў зьвяртае ўвагу на магчымы ўплыў маскалёўскіх паліттэхнолягаў на кампанію Святланы Ціханоўскае:

— Я ня ведаю хто займаецца PR у камандзе Ціханоўскае, але маскалёўскага ды савецкага становіцца ўсё больш (сымболікі, канцэпцый, ідэй), а беларускага ўсё менш. Што становіцца прычынаю дзеля боязі.

Адсылка да ваенна-мілітарысцкае плакатнае прапаганды часоў СССР — гэта, відавочна, маскалёўскія тэхналёгіі. Услед за "Радзіма-маці кліча", будзе "Масква за намі"? "Сумленныя людзі" = "Ветлівыя людзі", "белыя стужачкі". "Я/МЫ — 97%!" — хачу нагадаць, што менавіта такой адсотак жыхароў Крыму прагаласаваў "За" далучэньне Крыму да Масковіі на рэферэндуме 2014 року!

Усё гэта арыентацыя на шырокія дэнацыяналізаваныя масы ды відавочная маніпуляцыя іх сьвядомасьцю ды чаканьнямі.

Гуляць з савецкімі штампамі ды на савецкіх штампах і паданнях вельмі небясьпечна. І калі хтосьці зьвяртаецца да іх, то рэалізуе гэтую стратэгію мэтанакіравана ды не ў інтарэсах Беларусі. (...)

Калі да ўлады прыйдзе чалавек, за якім стаіць "русски мир", і які абапіраецца на канцэпцыю "русского мира" ў беларускае грамадскае сьвядомасьці — гэта будзе цывілізацыйная катастрофа дзеля Беларусі. Так, Лу-кака робіць тое ж самае, але што мы маем у выніку: Беларусь паміж двума "маскалёўскімі праектамі".


Кірыл Іваноў


"Салідарнасць" (Пераклад — "Ju.K."), 25 ліпеня 2020 р.

 

 

"Цёмныя конікі" электаральнае кампашкі 2020 року
(Прыватнае меркаваньне)


Ад пачатку гэтае электаральнае кампашкі розум ліхаманкава шукаў сярод прэтэндэнтаў таго, на якога паставілі маскалі, намагаўся пралічыць таго самага адзінага “цёмнага коніка”. Але ж гэтым разам маскалі пераўзышлі сябе саміх...

Перш за ўсё на вочы кінуўся Цапкала, які нават не скрываў сваіх сымпатыяў да Масковіі.

У рыторыцы ж “банкіра” ды “блохера” было больш палітычнага флёру, але й яны выглядалі досыць падазрона.

З цягам часу невялічкія часткі мазаікі патроху склаліся, і зараз ужо яўна бачны маскалёўскі трыюмвірат: газпрамаўскі (чытай Масковія) банкір мясцовага паходжаньня дзеля прадстаўнікоў буйнога бізнэсу, “чырвоных” кіраўнікоў ды высокапасадных чынушаў, “айцішнік” (як-ніяк перадавыя тэхналёгіі) дзеля прадстаўнікоў тэхнічнае інтэлігенцыі (што яшчэ не прапілі свае мазгі), ды ў рэшце рэшт “блохер” (зараз асноўная каша варыцца менавіта ў Інтэрнэце) дзеля “народца”.

І гэта спрацавала. Пакуль у прыпадку эўфарыі большасьць беларусаў самаўпэўнена лічаць, што ўзялі нарэшце лёс у свае рукі, маскалі ўпэўнена кіруюць нашаю выбарчаю кампаніяй амаль што навідавоку.

 

Шчыра кажучы, Лу-кака ды ягоная зграя адразу разглядзелі гэтую небясьпеку дзеля сябе, і пачалі жорстка дзейнічаць. Пасьля "пасадкі" двух з трох "конікаў" ды ўцёкаў трэцяга ў Масковію, іхнія штабы аб'ядналіся й сёньня мы бачам гэты, ўжо жаночы, трыюмвірат на агітацыйных падмостках.

Няма прамоў пра ідэнтычнасьць (затое чуюцца словы пра неабходнасьць яднаньня “усходу” ды “захаду” — а дзе яны ўзялі той падзел?!), нацыянальныя каштоўнасьці, неабходнасьць бараніць нашую незалежнасьць ад ненасытнага ўсходняга суседа (ды й сама незалежнасьць часам згадваецца толькі мімаходзь). Затое шмат слоў пра тое, што мужоў кінулі за краты, пра “лядоўню” ды гэтак далей.

Ня стану спрачацца (Нават заўжды казаў пра тое, крытыкуючы дзеяньні нашае “тытульнае” апазыцыі), любы пратэст пачынаецца менавіта з эканамічных патрабаваньняў, але ў нашым выпадку, калі над краінаю штодня навісае пагроза страты сувэрэнітэту, нельга “забывацца” на тое, калі ты сапраўды БЕЛАРУС, а не “маскаль са знакам якасьці”. А вось з гэтым і паўстае пытаньне...

 

То ж, сёньня амаль што ўсе ў Беларусі жадаюць скінуць гэтую лукашэнкаўскую хеўру, як сапраўдныя патрыёты краіны, так і яе здраднікі, што глядзяць у маскалёўскую дупу. Таму падчас сёлятнее электаральнае кампашкі трэба шмат працаваць галавлю, чаго, на вялікі жаль, не стае большасьці беларусаў. То ж, як кажуць, "ня выплюхнуць бы разам з вадою і дзіцяцю"...

 

 

Ціханоўская сабрала масавы мітынг у парку атракцыёнаў у Жлобіне


Больш за тысячу чалавек сабраліся на мітынг Святланы Ціханоўскай у Жлобіне.

Да 11:00 у месцкім парку сабралася ужо пад 1000 чалавек. У парку ёсць некалькі атрацыёнаў, але ніводны не працуе.

Людзі ідуць у парк на мітынг.

— Я хачу паразмаўляць з новымі палітыкамі, якія будуць правіць добра нашай краінай. А Лу-кака нас загнабіў, — кажа адзін мужчына, што ідзе на мітынг.

Цікава, што большасць удзельнікаў — крэпкія мужыкі.

11:19 — Я прыйшоў сюды, каб падтрымаць Святлану Ціханоўскую, — кажа малады чалавек. — А потым пройдуць сумленныя выбары, каб возьмуць удзел усе кандыдаты.

11:22 Ціханоўская, Цапкала, Калеснікава падымаюцца на сцэны пад акампанемент песні "Муры" каталонца Люіса Льяка, што стала сімвалам пратэстаў у Каталоніі, яе на кожнай сустрэчы спявае Сяргей Космас. Сёння ён спявае ўжо не па-маскалёўску, а па-беларуску. Людзі скандуюць: "Света! Света! Света!". "Верым, можам, пераможам!".

Людзі захоплена фоткаюць Ціханоўскую на свае тэлефоны.

11:26 — Усё як у першы раз, я не магу прывыкнуць. Прывітанне, Жлобін! — кажа Ціханоўская. — Мы сабраліся тут за перамены. Я калі я прыходжу на пікеты, і бачу партрэты майго мужа, які зараз у СІЗА, я ледзь стрымліваю слёзы. Я была вымушана стаць за свайго мужа, змагара за свабоду.

Людзі скандуюць: "Малайчына! Малайчына!".

Ціханоўская ўсё больш і больш імправізуе. Яна коратка пераказвае сваю біяграфію. Святлана тлумачыць, чаму яна прыйшла ў кандыдаты. 

— Мы забылі за 20 рокаў як гэта звацца людзьмі, — кажа Святлана. — Нас павінны чуць. Мой муж ездзіў па Беларусі і прапускаў гэта праз сябе. Ён разумеў, што кепска большасці, ён стаў выступаць за змену ўладу. Сяргея кінулі за краты ўжо на Новы рок, яны пераследавалі людзей, што давалі інтэрв'ю Сяргею. Сяргей расплюшчваў людзям вочы. 

— Мы не народзец, мы — народ, — зазначае Святлана. — Чаму ўсе краіны добра жывуць, а мы не? Можа праблема не ў людзях, а ў кіраўніцтве? 

Ціханоўская заклікае вызваліць палівязняў. Людзі скандуюць: "Свабоду! Свабоду!".

Калі кідаюць людзей у турму, гэта справядліва?

— Хіба гэта краіна для жыцця? — пытаецца Святлана.

— Перамен! — адказваюць людзі.


***


Сёння ў Гомельскай вобласці ў Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкалы запланаваныя тры сустрэчы.

А 11-й гадзіне павінен стартаваць мітынг у Жлобіне. Ён пройдзе насупраць будынка былой бібліятэкі ў месцкім парку культуры і адпачынку "Прыдняпроўскі".

А 15-й сустрэча пачнецца ў Рэчыцы на плошчы перад капліцай Ефрасінні Полацкай.

А 20-й у Гомелі. Тут сустрэчы пройдзе на пляцоўцы перад уваходам у філіял "Цэнтра інклюзіўнай культуры" Месцкага цэнтра культуры" (вул. Юбілейная, 48).


Арцём Гарбацэвіч

 

 

Святлана Ціханоўская сабрала мітынг у Рэчыцы нягледзячы на дождж


Гэта ўжо дзясятае мест у турнэ Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкала па Беларусі: Дзяржынск, Глыбокае, Наваполацк, Віцебск, Ворша, Магілёў, Бабруйск. Сёння раніцай быў Жлобін, а 20-й будзе Гомель.

Сустрэча з кандыдатам у прзідэнты Святланай Ціханоўскай у Рэчыцы праходзіць каля капліцы ў гонар Эўфрасінні Полацкай. 
У суседнім амфітэатры гучна грае музыка: там праводзіцца паці для 20 дзяцей.

На сустрэчу з Ціханоўскай у Рэчыцы сабралася каля 1000 чалавек. Пакуль гэта самы малалікі пікет за ўсё турнэ, якое пачалося з Віцебскай вобласці, працягнулася ў Магілёўскай. Сёння Ціханоўская аб'язджае Гомельшчыну.

У чаканні прадстаўнікоў штаба і Святланы Ціханоўскай на сцэне грае мясцовы гурт "Х'юмана Калайдэрс". Перад сцэнай сабралася некалькі сотняў чалавек. Гурт спявае "Перамен" Віктара Цоя. Людзі ахвотна падпяваюць "Перамен".

Вядучы са сцэны папярэджвае, што правакатараў лепш абыходзіць бокам. 

Тут таксама людзі розныя ўзросту: і моладзь, і сярэдняга веку і пенсіянеры.

Пачатак мітынга пакуль адкладваецца. Сказалі, што яшчэ 10 хвілін:

— Затрымліваюцца не па сваёй віне, — кажуць арганізатары.

16:03 Урэшце яны з'явіліся на сцэне, хоць і з гадзінай спазнення. Усе іх вітаюць авацыяй, "Жыве Беларусь!" і "Верым, можам, пераможам!".

Ціханоўская выбачылася за спазненне. 

— Нас спыняюць, але мы рухаемся наперад. Нам чыняць перашкоды, а мы рухаемся наперад, нас нішто не можа спыніць, — кажа яна.

Святлана пераказвае гісторыю Сяргея Ціханоўскага і чаму вырашыла сама балатавацца. Людзі перарываюць яе, гукаючы "Малайчына!".

— Быў момант, калі я страціла надзею і ледзь не здалася. Але калі я ўбачыла, як вы сталі ў чарзе, каб пакінуць подпіс за нікому не вядомую Ціханоўскую, калі вы самаарганізаваліся ў момант, калі я ўся пагрузілася ў [праблемы] мужа — я зразумела, што нельга здавацца… Вы — нашы героі, вы — наш штаб.

З натоўпа ёй паказалі на чалавека, якога заўважылі пад дахам бліжэйшай шматпавярхоўкі: глядзіце, маўляў, снайпер.

— Снайпер?.. Ну, не ведаю — кажа Святлана. — Напэўна, проста чалавек захацеў паглядзець, яму не хапіла месца … навошта нам снайпер, мы ж мірная краіна.

16:15 У Рэчыцы пачаўся моцны дождж.

— Сябры, дзяліцеся парасонамі, — заклікае Святлана. — Нягледзячы на перашкоды, мы аб'ядналіся дзеля сумленных справядлівых выбараў. Я калі стану прэзідэнтам, прызначу сумленныя выбары, каб прынялі ўдзел годныя кандыдаты.

Яна заклікае ўсіх прыйсці на выбарчыя ўчасткі менавіта 9 жніўня.

16:35 Марыя Калеснікава пачала прамову па-беларуску. Яна паўтарыла збольшага тэзісы з Віцебска і Жлобіна. Яна заклікае не баяцца і зрабіць правільны выбар.

16:55 Вераніка Цапкала таксама паўтарыла ранейшыя тэзісы, заклікала насіць белыя стужкі на руцэ.

Рэчыца вельмі цёпла правяла Ціханоўскую, Калеснікаву і Цапкала. Яны зараз трымаюць курс на Гомель.


***


Зрэшты, для Рэчыцы і такая колькасць удзельнікаў палітычнай падзеі — рэкордная.

Рэчыца — гэта 65-тысячнае места нафтавікоў, цэнтр нафтаздабычы ў Беларусі.

Гэта ўжо 10 места, якое наведаюць Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала. Спачатку быў Барысаў, таксама мітынг у парку Дружбы народаў у Менску, Барысаў, Глыбокае, Наваполацк, Віцебск, Ворша, Магілёў, Бабруйск. Сёння а 12-й гадзіны яны завіталі ў Жлобін.

А 20-й прадугледжана сустрэча ў Гомелі.

 

 

Шматтысячны мітынг праціўнікаў Лу-какі распачынаецца ў Гомелі

 

Чатырохдзённае турнэ па Віцебшчыне, Магілёўшчыне і Гомельшчыне кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская завяршае ў месце над Сожам. На мітынг там сабраліся тысячы людзей. Гэта найбольшы палітычны сход тут за апошнія дзесяцірочча.

 

З пятніцы да нядзелі яна ў суправаджэнні прадстаўнікоў штабоў Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама паплечнікаў Паўла Севярынца праводзіла па тры сустрэчы ў дзень. У пятніцу — Глыбокае, Наваполацк, Віцебск. У суботу — Орша, Магілёў, Бабруйск. Сёння — Жлобін, Рэчыца і Гомель.

 

Нашы карэспандэнты знаходзяцца ў Гомелі. Мы прапануем вашай увазе анлайн-інфармацыю з месца падзеі.

 

За паўгадзіны да пачатку сустрэчы на плошчы было ўжо некалькі тысяч людзей.

 

Каля 19:55 скончылася месца на плошчы, людзі збіраюцца за сцэнай і на іншым баку дарогі.

 

Людзі валяць з розных бакоў.

 

Лукашэнкаўцы ўсюды вызначылі для сустрэч такія мясціны, каб было чым далей ад людных месцах, не на відне — але ні ў Гомелі, ні ў іншых местах гэта не адстрашыла людзей.

 

На плошчы — сотні нацыянальных сцягоў — на дрэўках і на спінах людзей, 3 Пагоні. Ёсць таксама некалькі дзяржаўных сцягоў і адзін сцяг Эўразвязу. Учора ў Магілёве былі хлопцы са сцягамі з Чэ Геварам і кубінскім, а ўвечары ў Бабруйску — са сцягам Ізраіля. А сёння ў Гомелі чалавек прыйшоў з маскалёўскім сцягам. Карэспандэнт "Нашай Нівы" заўважыў, што яго трымае п'яны мужчына. Пазней маскалёўскі сцяг знік.

 

Іншы правакатар у момант пачатку выступу Ціханоўскай пачаў у мегафон пытацца: "где скрыла доходы?".

 

Спроба яшчэ адной правакацыі адбылася пры канцы сустрэчы. У ёй была задзейнічаная правакатарка-жанчына.

 

Людзі не змяшчаюцца на плошчы, стаяць з другога боку вуліцы.

 

Марыя Калеснікава перарвала свой выступ на хвіліну, калі чалавеку стала кепска. 

 

— Або мы ўсе застаёмся дома, і нас чакае яшчэ горшы крызіс і аб'яднанне з Масковіяй па дарожных мапах, або мы здзяйсняем наша мару пра свабодную і шчаслівую Беларусь, — сказала прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі.

 

— Жыве Беларусь! — адказала плошча.

 

Мітынг у Гомелі, як і ўсе папярэднія, прайшоў у вельмі мірнай, жыццярадаснай атмасферы.

 

Турнэ Святланы Ціханоўскай працягнецца ў сераду. Ад серады да нядзелі яны абяцае праехаць яшчэ 15 местаў.


"Наша Ніва", 26 ліпеня 2020 р.

 


У Берасьці пасьля агітацыйнага пікету за Сьвятлану Ціханоўскую затрымалі двух чалавек

 

У Берасьці 25 ліпеня пасьля агітацыйнага пікету ў падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай затрымалі двух чалавек.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк, маладых людзей затрымалі каля 20:15 на Маскоўскай вуліцы, калі тыя выйшлі з парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе праходзіў пікет.

— Хлопцаў у майках з гербам "Пагоня" схапілі некалькі чалавек у цывільным, запіхнулі ў бусік і павезьлі. На гэты момант мне невядомыя прозьвішчы гэтых людзей і прычына іх затрыманьня, — сказаў праваабаронца.

Пікет праходзіў з 17:00 да 20:00 каля сцэны ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Паводле ацэнкі Кісьляка, у мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 2,5 тысячы чалавек.


"Радыё Свабода", 26 ліпеня 2020 р.

 

 

Пружанскіх актывістаў пакаралі чарговымі 15 суткамі

 

Актывісты з Пружан Юрый Папко і Міхаіл Кісель, якія адбываюць 15 сутак арышту за тое, што выйшлі 14 ліпеня на месцкую плошчу, 21 ліпеня судом Пружанскага раёна пакараны чарговымі 15 суткамі. Цяпер ужо нібыта за непадпарадкаванне міліцыі. Родным ні пра суд, ні пра новае пакаранне не паведамілі.

 

Пра гэта яны даведаліся 24 ліпеня з ліста Юрыя Папко, кажа яго маці Таццяна Папко:

 

— У панядзелак перадачу насілі, у сераду перадачу насілі, да суда ніхто не сказаў і пасля суда ніхто не сказаў, што яму дабавілі яшчэ 15 сутак. Не ведалі мы ўвогуле, што і другі пратакол складзены, што і суд быў. Прыйшоў ліст, як абухам па галаве. Адразу ж толькі склалі пратаколы за масавыя мерапрыемствы, гэтага ж пратакола не было за непадпарадкаванне. Перад першым судом участковы прыйшоў, я спытала: "За што на іх складзены пратакол?". Ён сказаў: "Я склаў адзін пратакол, за масавыя мерапрыемствы".

 

Паводле спадарыні Таццяны, 29 ліпеня яны чакалі мужчын дадому, але ўлады не маюць межаў.

 

 

Баранавіцкія ўлады спужаліся пікетаў за Ціханоўскую

 

Баранавіцкія ўлады спужаліся пікетаў за кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую.

 

Першы пікет 22 ліпеня адмянілі амаль перад самым пачаткам. Зараз выдзелілі самыя нязручныя гадзіны ў параўнанні з пікетамі ў падтрымку Лу-какі і Андрэя Дзмітрыева, кажа прадстаўнік штабу Валерыя Цапкалы Ігар Лаўрушчык:

 

— Ім дазволілі праводзіць з 10 гадзін раніцы да 22 вечара, нам толькі з 8 раніцы да 12 дня. Адразу бачна, дзе, хто, чый стаўленік, хто спойлер, а хто не спойлер. Так жа, як з гэтымі зборамі подпісаў. Не было ў Дзмітрыева 100 тысяч, ну не было. Яны стаялі побач з намі ў Баранавічах, я сам усё бачыў, колькі чалавек падпісвалася за Дзмітрыева.

 

Паводле Ігара Лаўрушчыка, або ў гарсавеце сядзіць правакатар, які хоча звяржэння рэжыму Лу-какі. Бо выдзелены час для пікетаў за Ціханоўскую толькі для сабатажу работы, або каб паказаць, колькі ў Баранавічах беспрацоўных. Бо толькі яны разам з пенсіянерамі могуць прыйсці на пікет з 8 раніцы да 12 дня, каб не парушыць працоўнай дысцыпліны.

 

"Беларускае Радыё Рацыя", 25 ліпеня 2020 р.

 

 

Беларусы разам з Папам Рымскім памаліліся за змену дыктатарскага рэжыму


Беларусы Італіі спачатку напісалі ліст, а потым і прыйшлі на малітву з Папам Рымскім, паведамляе тэлеграм-канал "Беларусь галаўнога мозгу".

Маліліся, каб дыктатарскі рэжым у Беларусі, які прыносіць беларускаму народу столькі пакут, змяніўся на ўладу законна абранага прэзідэнта.

 


Ашмяны паказалі волю да пераменаў


На мітынгу ў падтрымку кандыдатаў пратэсту сабралася шмат людзей.

Мітынг за кандыдатку ў прэзідэнты Беларусі Святлану Ціханоўскую прайшоў і ў Ашмянах. Там сабралася нямала людзей, асабліва для такога невялікага мястэчка, піша тэлеграм-канал "Nexta Live".

 


Пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай прайшоў у Быхаве


Праз адкрыты мікрафон людзі змаглі расказаць пра набалелае.

26 ліпеня ў Быхаве прайшоў пікет у падтрымку кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Мерапрыемства зладзілі давераныя асобы. Пачаўся пікет з выступу з праграмай Ціханоўскай, потым быў адкрыты мікрафон, калі кожны мог агучыць праблемы, якія яго хвалююць. Таксама гучала музыка.

Давераная асоба Святланы Ціханоўскай палітык Уладзімір Шанцаў мяркуе, што сама Святлана не ў стане аб'ехаць усе гарады, але гэта зрабіць вельмі важна, бо "з людзьмі трэба размаўляць і іх трэба слухаць". Таму ён з іншымі даверанымі асобамі сёння наведаў Быхаў, а ўвечары з 17:00 да 19:00 правядуць пікет у Чэрыкаве.

Жыхары Быхава актыўна выказваліся ў свабодны мікрафон.

— Я хачу кожны дзень прачынацца і бачыць, што мае блізкія людзі побач і ім добра. Я хачу хадзіць на працу дзеля працы, а для таго, каб рабіць нешта карыснае. Я хачу, каб мой муж больш не ад'язджаў на заробкі за мяжу, а быў дома са сваёй сям'ёй. Я хачу 5 дзяцей, як у маёй бабулі, але не магу гэта дазволіць на свой заробак 200 рублёў, — сказала маладая жыхарка Быхава.

Больш дарослы ўжо чалавек з натоўпу выказаўся так:

— Вам дзяржава кажа, што яна добрая і вы добра жывяце дзякуючы ёй. Але гэта не так. Добра вы жывяце дзякуючы людзям. [Дзякуючы] настаўніцы, якая за свае грошы набыла фарбу і пафарбавала вокны ў класе, выхавальніцы, лекару і іншым людзям, якія адказна ставяцца да сваёй працы і па крупінках робяць наша жыццё лепшым.


"Хартыя’97%", 26 ліпеня 2020 р.

 

 

Крупкі выйшлі на вуліцы

 

Пікет у падтрымку Ціханоўскае сабраў сотні чалавек.

 

У месьце Крупкі (Менская вобласьць) каля 500 чалавек прыйшлі на перадвыбарчы пікет у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскае, піша телеграм-канал "Баста".

 

Насельніцтва местаа — 7500 чалавек.

 

 

Масавы мітынг у Гомлі ў падтрымку Святланы Ціханоўскае

 

У Гомлі праходзіць агітацыйны мітынг кандыдата на прэзідэнты Святланы Ціханоўскае.

 

Гэта адзінаццатае места ў перадвыбарчае паездцы кандыдата на прэзідэнты Святланы Ціханоўскае ды прадстаўнікоў аб'яднанага штабу Марыі Калесьнікавае ды Веранікі Цапкала ў Беларусі: ужо былі Койданава, Глыбокае, Наваполацак, Віцебск, Ворша, Магілёў, Бабруйск. Сёньня яны наведалі Жлобін і Рэчыцу.

 

20:07 У мітынгу бяруць удзел ужо некалькі тысяч чалавек.

 

20:08 Людзі скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!".

 

20:09 На мітынгу выступае вядомы магілёўскі гурт AKUTE.

 

20:10 Раздзімаюцца бела-чырвона-белыя сьцягі, сьцягі з гербам "Пагоня" ды грамадзянскае кампаніі "Эўрапейская Беларусь".

 

20:17 На мітынг прыехалі людзі з іншых местаў Гомельскае вобласьці. Удзельнікі разгарнулі вялікую расьцяжку "Сьветлагорск — за волю".

 

20:22 Людзей становіцца ўсё больш. Можна казаць мінімум пра 5 тысяч. Вельмі шмат нацыянальных бела-чырвона-белых сьцягоў.

 

20:27 Па дадзеных назіральнікаў, у акцыі ўдзельнічаюць ужо больш 10 тысяч чалавек.

 

20:28 Кандыдат на прэзідэнта Святлана Ціханоўская прыбыла на мітынг ды ідзе на сцэну. Людзі скандуюць "Сьвета!".

 

20:31 — Ну дабрыдзень, родннае места Сяргея Ціханоўскага. Менавіта ў гэтым месьце пачалася гісторыя "Краіны для жыцьця" ды гісторыя Святланы Ціханоўскае, — так пачала свой выступ кандыдат на прэзідэнта.

 

20:33 Людзі скандуюць "Сяргей!"

 

20:34 Святлана Ціханоўская распавядае пра свайго мужа, які цяпер знаходзіцца ў турме з-за сваёй палітычнае дзейнасьці. Людзі скандуюць "Волю!".

 

20:35 Святлана распавядае пра канал "Краіна для жыцьця", які стварыў Сяргей Ціханоўскі. Удзельнікі мітынгу скандуюць "Малайчына!".

 

20:39 Над удзельнікамі мітынгу на балёніах у неба быў падняты плякат "Я/Мы 97%".

 

20:41 Святлана Ціханоўская называе імёны валанцёраў з Гомля, якія збіралі подпісы за яе вылучэньне ды былі арыштаваныя: Юрый Уласаў, Тацьцяна Ванеўская, Аляксандр Шагалін, Дзмітры Рудзеня, Дзмітры Івашка ды іншыя.

 

20:43 Святлана расказвае пра шматгадзінны вобшук у доме ў паджылае маці Сяргея Ціханоўскага. Людзі скандуюць "Ганьба!".

 

20:46 Святлана Ціханоўскі распавядае, што дзеці доўга думалі, што іх бацька ў камандзіроўцы. Учора яна атрымала ліст ад сына, які знаходзіцца за межамі Беларусі: "Мама, мне страшна за цябе".

 

— Мы павінны стаць краінаю, у якой ня страшна жыць ды гаварыць, —сказала Святлана Ціханоўская. Людзі скандуюць "Малайчына!".

 

20:49 Святлана Ціханоўскі кажа, што яна будзе заўсёды "тапіць" за свайго мужа Сяргея Ціханоўскага.

 

— Мой муж — мой кандыдат. Але я павінна сказаць аб двух кандыдатах, за якіх таксама стаялі вялікія чэргі — Віктар Бабарыка ды Валеры Цапкала, — сказала яна ды распавяла пра лёс гэтых кандыдатаў — Бабарыка ў турме, Цапкала вымушаны быў зьехаць з Беларусі.

 

20:52 Кандыдат на прэзідэнта распавядае пра сваю праграму, галоўныя пункты якой — вызваленьне палітвязняў ды правядзеньне новых крыштальна сумленных ды справядлівых выбараў.

 

20:53 — Мне не патрэбная ўлада, Я хачу дзяцей, мужа ды надалей смажыць свае катлеты, — сказала Святлана Ціханоўская.

 

20:54 Народ скандуе "Пераменаў!".

 

20:59 Святлана Ціханоўская заклікала прагаласаваць за яе 9 жніўня ды "абараніць свой голас".

 

21:01 Выступае кіраўнік штабу кандыдата на прэзідэнта Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава. Яна вітае жыхароў места беларускаю мовая. Людзі скандуюць "Пераменаў!".

 

21:05 Марыя Калесьнікава кажа, што ўлада карумпаваная ды неабходна вярнуць выбары мэраў ў местах.

 

21:07 Кіраўнік штабу Віктара Бабарыкі кажа, што "ў новае Беларусі будуць паважаць працоўнага чалавека, заробак у яго будзе дастойны, ён ня будзе хлопчыкам для біцьця".

 

21:09 Калеснікава нагадала, што Гомель вельмі пацярпеў ад Чарнобыльскае катастрофы, але ўлада хавае наступствы. Тое самае робіцца з каранавірусам: лекараў запалохалі, ніхто ня ведае рэальнае статыстыкі захворваньня, а людзі паміраюць.

 

— Гэта катастрофа, — сказала яна.

 

21:11 Людзі скандуюць "Я магу ўсё зьмяніць!".

 

21:14 Марыя Ціханоўская заклікае членаў выбаркамаў не фальсіфікаваць выбары. Яна кажа, што ўсе спробы фальсіфікацыі будуць зафіксаваныя ды даказаныя.

 

21:15 Аднаму з удзельнікаў мітынгу стала дрэнна. Яму на дапамогу прыйшоў лекар.

 

21:17 — Сапраўдная сіла ў руках народа. Нам не патрэбныя лідары ды новыя правадыры. Нам патрэбныя мы самі, — сказала кіраўнік штаба Віктара Бабарыкі ды зноў заклікала "дзяўбці, дзяўбці, дзяўбці" гэтую ўладу.

 

21:18 Людзі скандуюць "Жыве Беларусь!".

 

21:23 Удзельнікі мітынгу ўключылі ліхтарыкі на мабільных тэлефонах — мігочуць тысячы агеньчыкаў.

 

21:28 Выступае Вераніка Цапкала. Яна распавядае пра Віктара Бабарыку, Сяргея Ціханоўскага ды свайго мужа Валерыя Цапкалу, а таксама пра тое, што ёй давялося вывезці дзяцей за мяжу, "каб не здарылася тое ж самае, што з Андрэем Саннікавым ды Ірынаю Халіп у 2010 роке".

 

21:30 Вераніка Цэкала распавядае, што ўлада бездапаможная ды нават не ў стане дапамагчы людзям падчас эпідэміі каранавірусу.

 

21:32 — Мы хочам новую Беларусь — шчаслівае багатую краіну, — сказала Вераніка Цапкала ды заклікала галасаваць за Святлану Ціханоўскую 9 жніўня, "ні днём раней".

 

21:33 Таксама яна сказала, што неабходна вызваліць палітвязняў ды амніставаць эканамічных вязьняў.

 

21:34 Цапкала заклікае людзей рэгістравацца ў якасьці назіральнікаў ды прыходзіць на ўчасткі з белымі стужкамі на руках.

 

21:35 — Белы бранзалет азначае, што вы не падтрымліваеце рэжым і хочаце пераменаў, — сказала жонка Валерыя Цапкалы. Людзі скандуюць "Пераменаў!".

 

21:35 Вераніка Цапкала распавядае аб ініцыятыве "Голас".

 

21:48 Граее песьня "Муры", людзі падпяваюць. Гараць агеньчыкі, лунаюць сцягі. Атмасфэра ўзрушаючая.

 

21:50 "Радыё Свабода" пачало апытаньне ўдзельнікаў мітынгу.

 

— З шулерамі гуляць у выбары нельга. Толькі на вуліцу! — кажа адзін гамяльчанін.

 

21:56 — Мы хочам сумленных выбараў, — кажа гамяльчанка. — Мы вельмі спадзяемся, што ўсё атрымаецца ў гэты раз. Прыйшоў час.

 

21:56 — Рыба гніе з галавы. Калі адбудзецца змена структуры ды на ўсіх узроўнях будуць каласальныя зьмены, — кажа гамяльчук. — Я не быў палітызаваным чалавекам, па дурасці верыў Лу-каке. Але цяпер разумею, што ён не эфектыўны, пры ім усё жудасна не арганізавана.

 

22:00 — Няхай Лу-кака сыходзіць. 26 рокаў — колькі можна? Ёсьць годныя людзі, якія могуць кіраваць краінаю. Прэзідэнт не павінен знаходзіцца ля ўлады больш за два тэрміны, каб не было застою ды разрухі, — кажа малады мужчына.

 

22:05 Гамяльчанін Віталь Кулеш распавёў, што быў затрыманы на адной з нядаўніх акцыяў пратэсту. Паводле яго слоў, арышт быў незаконным, суд беспадстаўна прысудзіў яго да 10 содняў арышту. Мужчына падзякаваў людзям за падтрымку ды салідарнасьць і сказаў, што "добра запамятаўў" тых, хто яго арыштоўваў ды судзіў.

 

22:06 Анлайн-рэпартаж скончаны. Дзякуй, што былі з намі!

 

"Хартыя'97%", 26 ліпеня 2020 р.

 

 

Генпракуратура адмовілася высьвятляць,

за якія сродкі Лу-кака вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты 

 

Да рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты ў Лу-какі не было рахункаў для вядзеньня сваёй перадвыбарнай кампаніі. Пры гэтым праходзілі пікеты і сустрэчы з грамадзянамі. Адкуль грошы?

 

Адзін з магілёўцаў расказаў онлайн-часопісу "Магілёўская вясна", што папрасіў праверыць Генэральную пракуратуру сытуацыю, зьвязаную вылучэньнем Лу-какі кандыдадам на прэзыдэнта.

 

Пасьля рэгістрацыі ініцыятыўных групаў для збору подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты толькі Лу-кака не адкрыў выбарчы фонд і фармальна праводзіў сваю кампанію бяз сродкаў.

 

Пры гэтым прэтэндэнты на прэзыдэнцтва могуць выкарыстоўваць грошы на сваю кампанію толькі з выбарчых фондаў — у тым ліку на пікеты, сустрэчы з грамадзянамі і раздрукоўку матэрыялаў.

 

Магілёвец папрасіў праверыць Генпракуратуру, на якія грошы Лу-кака праводзіў сваё вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты.

 

— Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь забараняе выкарыстоўваць сродкі не з выбарчага фонду. Я папрасіў патлумачыць, якой была крыніца фінансаваньня ў Лу-какі. І ў выпадку парушэньня закону прыняць неабходныя захады ажно да адмены яго рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты, — расказаў аўтар звароту.

 

Генэральная пракуратура ў адказ паведаміла магілёўцу, што ня будзе разглядаць ягоны зварот.

 

— У заяве не прыводзіцца канкрэтных фактаў парушэньня заканадаўства, а довады носяць характар здагадак і нічым аб’ектыўным не пацьверджаныя, — коратка адрэагавала супрацоўніца ведамства Марына Папова.

 

Ужо пасьля рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты ў Лу-какі ўсё ж зьявіўся выбарчы фонд. Прычым грошай там аказалася куды больш, чым у іншых кандыдатаў, разам узятых — амаль 238 тысяч рублёў. У найбліжэйшай суперніцы Сьвятланы Ціханоўскай было крыху больш за 50 тысяч.

 

 

"Нагнятаньне атмасфэры страху і запалохваньня ў грамадзтве", —

праваабаронцы пра выбарчую кампанію 

 

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары", якую ажыцьцяўляюць Беларускі Хэльсынскі камітэт і цэнтар "Вясна", падрыхтавалі тыднёвую справаздачу пра ход прэзыдэнцкіх выбараў.

 

Выбарчая кампанія працягваецца на фоне няспынных рэпрэсій, распачатых уладамі ад моманту пачатку выбараў, адзначаецца ў дакумэнце. У турмах утрымліваюцца 25 палітвязьняў, у тым ліку непасрэдныя ўдзельнікі выбарчага працэсу.

 

Цягам тыдня ў Менску і іншых местах краіны працягваліся судовыя працэсы над удзельнікамі мірных сходаў 14 і 15 ліпеня. Усяго, паводле праваабаронцаў, за ўдзел у гэтых акцыях затрымалі прыкладна 420 чалавек, зь іх ня менш 330 у сталіцы. Агульная колькасьць затрыманьняў ад пачатку выбараў перавысіла 1140 чалавек: 190 арыштаваных, 333 аштрафаваныя на агульную суму звыш 65 000 рублёў.

 

Вярхоўны суд Беларусі адмовіў у задавальненьні скаргі Валера Цапкалы на рашэньне Цэнтарвыбаркаму аб адмове ў рэгістрацыі і адмовіў у завядзеньні справы з нагоды аналягічнай скаргі Віктара Бабарыкі. Экспэрты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" лічаць, што рашэньне аб скарзе Цапкалы насіла фармальны характар і ня ўлічвала ўсе акалічнасьці справы, а ў выпадку адмовы разгляду скаргі Бабарыкі не былі ўлічаныя важныя абставіны пропуску тэрмінаў.

 

Уведзеныя пастановай ЦВК абмежаваньні пра колькасьць назіральнікаў на ўчастках для галасаваньня робяць выбарчы працэс закрытым для незалежнага назіраньня і парушаюць адзін з асноўных прынцыпаў правядзеньня дэмакратычных выбараў — галоснасьць.

 

Асаблівую занепакоенасьць выклікаюць растыражаваныя афіцыйнымі СМІ заявы дыктатара і дзяржсакратара Савету бясьпекі Андрэя Раўкова аб магчымасьці прыцягненьня войскаў для супрацьдзеяньня пратэстам і дэманстрацыям. Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" расцэньваюць гэта як нагнятаньне атмасфэры страху і запалохваньня ў грамадзтве.

 

 

Яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі 14 ліпеня ў Менску пакінулі пад вартай

у крымінальнай справе

 

Спартак Сірэнка, затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту 14 ліпеня ў Менску і асуджаны на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаваньні патрабаваньням міліцыі, ня выйшаў на волю пасьля заканчэньня тэрміну пакараньня.

 

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", яго пакінулі пад вартай у якасьці падазраванага паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

 

26 ліпеня ў кватэры Спартака Сірэнкі, дзе жыве ягоная жонка, прайшоў ператрус. Супрацоўнікі міліцыі нічога не канфіскавалі.

 

14 ліпеня ў Менску ды іншых местах Беларусі прайшлі стыхійныя акцыі пратэсту супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. У Менску затрымалі каля 300 чалавек, многія зь іх аштрафавалі і адправілі на "суткі".

 

Пазьней па гэтых падзеях былі распачатыя крымінальныя справы паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў), 364 (гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

 

У рамках крымінальных спраў затрыманыя Антон Шумаў, Уладзіслаў Усьцін, Уладзімер Хамічкоў, Антон Валавік і яшчэ мінімум чатыры чалавекі.

 

 

Ціханоўская апублікавала перадвыбарную праграму.

Сярод задач — новыя выбары і вяртаньне да Канстытуцыі 1994 року

 

Кандыдатка у прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская апублікавала на сваім сайце перадвыбарную праграму. Яна падкрэсьлівае, што мае намер стаць прэзыдэнтам для таго, каб вярнуць беларусам права выбару.

 

Галоўнай мэтай Сьвятлана Ціханоўская называе правядзеньне сумленных выбараў з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў і заклікае ні ў якім разе ня ўдзельнічаць у датэрміновым галасаваньні.

 

"Прыходзьце 9 жніўня, каб прагаласаваць за мяне. Станьце незалежнымі назіральнікамі на ўчастках і абараняйце свае галасы праз розныя ініцыятывы — "Честные людзі", "Право выбора", "Рух Праўда", "Зубар" ды іншыя", — гаворыцца ў звароце кандыдаткі.

 

Сьвятлана Ціханоўская заяўляе, што сёлетнія выбары ўжо немагчыма прызнаць свабоднымі і сумленнымі. Многіх моцных апанэнтаў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Валера Цапкалу, пазбавілі магчымасьці ў іх удзельнічаць.

 

Пасьля ўступленьня на пасаду прэзыдэнта яны абяцае цягам паўгода стварыць умовы для правядзеньня сумленных выбараў. У пераходны перыяд краінай будуць кіраваць цяперашнія чыноўнікі, за выключэньнем тых, хто груба і адкрыта парушаў закон, падкрэсьлівае Ціханоўская.

 

Што плянуе Ціханоўская для сумленных выбараў?

 

• прызначыць шэсьць новых незалежных чальцоў Цэнтральнай выбарчай камісіі, у тым ліку старшыні, і выдаць указ аб правядзеньні новых выбараў прэзыдэнта;

• сыстэму выбарчых камісій сфармаваць так, што ў іх будуць уключаныя прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых палітычных партый, грамадзкіх арганізацый, а таксама прадстаўнікі кандыдатаў у прэзыдэнты;

• на кожным участку ўстановяць празрыстыя скрыні і камэры з онлайн-трансляцыяй;

• кожны бюлетэнь будзе дэманстравацца назіральнікам, і толькі пасьля гэтага зьмяшчацца ў стос галасоў за кандыдата;

• давераныя асобы будуць мець права патрабаваць пераліку галасоў за любога кандыдата на любым участку;

• датэрміновае галасаваньне будзе дапускацца ў выключных выпадках;

• усім кандыдатам будуць гарантаваныя роўныя магчымасьці для агітацыі без злоўжываньня службовым становішчам.

 

Таксама кандыдатка мае намер прызначыць рэфэрэндум з прапановай вярнуцца да першапачатковай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 року, што скароціць паўнамоцтвы прэзыдэнта і накладзе абмежаваньні ў колькасьці тэрмінаў знаходжаньня на найвышэйшай пасадзе.

 

Рэфэрэндум прапануецца правесьці адначасова з выбарамі прэзыдэнта. Ціханоўская таксама абяцае правесьці новыя парлямэнцкія выбары, зацьвердзіць статус парлямэнту як найвышэйшага прадстаўнічага і адзінага заканадаўчага органа ўлады, пашырыць паўнамоцтвы органаў мясцовага самакіраваньня.

 

Што яшчэ ў праграме?

 

Эканамічны блёк уключае ў сябе зьняцьце бар’ераў для разьвіцьця малога і сярэдняга бізнэсу, адмену бясконцых праверак, зьніжэньне патрабаваньняў да замежных інвэстараў. Прыбытковыя дзяржаўныя прадпрыемствы працягнуць працаваць, а стратныя атрымаюць дапамогу прафэсіяналаў.

 

Ціханоўская заяўляе пра важнасьць пераарыентацыі аховы здароўя на працу для чалавека, а не ўраду або дзяржавы. У адукацыі стаўка будзе зроблена на выкананьне дарожных мапаў Балёнскага працэсу, а таксама прызнанне якасьці дыплёмаў беларускіх ВНУ на міжнародным рынку.

 

У праграме таксама ёсьць блёкі, прысьвечаныя замежнай палітыцы, працы судоў, барацьбе з карупцыяй, сэктару ЖКГ ды іншыя.

 

За аснову праграмы Сьвятланы Ціханоўскай узяты рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі — гэта апэрацыйная плятформа і вынік сумеснай працы палітычных арганізацыяў і незалежных экспэртаў Беларусі.

 

 

Штаб Ціханоўскай адказаў на "ўкід" пра Сяргея Ціханоўскага і Крым

 

Прэс-служба кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай распаўсюдзіла 27 ліпеня заяву аб "масіраваным укідзе рознага кшталту матэрыялаў пра Сяргея Ціханоўскага, у прыватнасьці што да яго пазыцыі па Крыме".

 

Шукаць адказ на пытаньне "Чый Крым?" прапануюць на відэатрансьляцыі зь менскай акцыі 24 траўня на Камароўскім рынку. Трансьляцыя ідзе паўтары гадзіны, канкрэтны момант адказу на пытаньне не пазначаны.

 

Ды адказ на пытаньне "Чый Крым?" Ціханоўскі даваў і раней. На сваёй уласнай трансьляцыі 21 траўня ён казаў:

 

— З Крымам хай крымчане разьбіраюцца, ня мне на гэтае пытаньне адказваць.

 

Ён таксама заяўляў, што "Крым часткова беларускі"(?!), бо многія беларусы езьдзілі туды адпачываць.

 

Раней сайт InformNapalm заявіў, што Сяргей Ціханоўскі наведваў Крым у 2017 роуе — пасьля анэксіі паўвострава Масковіяй. Украінскі сайт "Миротворець" унёс Ціханоўскага ў базу тых, хто "сьвядома парушыў дзяржаўную мяжу Ўкраіны з мэтай пранікненьня ў захоплены маскалёўскімі акупантамі Крым". Ціханоўскаму на тым сайце таксама прыпісваюць "удзел у спробах легалізацыі акупацыі АР Крым маскалёўскімі захопнікамі".

 

P.S. То ж, адказ нейкі непераконлівы... ("Ju.K.")

 

"Радыё Свабода", 27 ліпеня 2020 р.

 

 

Ціханоўская: Беларусі не патрэбна "саюзная дзяржава"

 

Пра гэта кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла ў інтэрв'ю "Медузе".

 

— Я лічу, што Беларусі не патрэбна "саюзная дзяржава". Беларусь павінна быць незалежнай самастойнай дзяржавай. Нам патрэбныя звычайныя міждзяржаўныя сувязі, ніякіх дадатковых дамоваў не трэба. Тады не ўзнікае і лішніх спакус кагосьці кудысьці далучаць. Мы і так сябруем, у нас мноства сувязяў — сяброўскіх, роднасных. Вядома, адносіны павінны быць добрымі, трэба працягваць развіваць эканамічныя сувязі. Але ўсё гэта павінна быць на роўных, у інтарэсах абедзвюх краін. <...>

 

Незалежнасць — наша абсалютная каштоўнасць, мы яе не прадаём, мы ёю не гандлюем, мы нават не абмяркоўваем гэтае пытанне. Мы мірныя людзі і будзем сябраваць з усімі, але толькі ў інтарэсах уласнай краіны. Мы павінны стварыць партнёрства на роўных, а не залежнасць ад газавай або крэдытнай "іголкі". <...>

 

Зразумела, што Масковія — наш сусед, а гэта азначае, што нам патрэбныя добрыя стасункі. Таму мы вельмі зацікаўленыя ў тым, каб Масковія была дэмакратычнай цывілізаванай дзяржавай, — лічыць Ціханоўская.

 

"Наша Ніва", 27 ліпеня 2020 р.

 

 

У Бярозаўцы з’явіліся антылукашэнкаўскія ўлёткі

 

Невядомыя расклейваюць па Бярозаўцы самаробныя ўлёткі з персанальнымі зваротамі да беразаўчан напярэдадні выбараў.

 

"В Берёзовке живут достойные и порядочные люди, которым нужен президент, а не пастух! "Дроздовский конюх" не подходит для этой роли."

 

"Берёзовские пенсионеры — мудрые и порядочные люди! Они не купятся на подачки дроздовского болуна. Лукашенко — не их президент!"

 

"В Берёзовских школах работают квалифицированные педагоги, и они знают где жил и творил Ф. Скорина. Дроздовский "исторык" не их президент!"

 

"На берёзовском стеклозаводе работают квалифицированные рабочие, а не рабы! И они хотят жить и зарабатывать, а не выживать! Дроздовский "управленец" не будет их президентом."

 

"В берёзовской паликлинике работают отличные врачи, они не будут лечить людей трактором и водкой! "Дроздовский эскулап" не их президент!"

 

"Беларускае Радыё Рацыя", 28 ліпеня 2020 р.

 

 

***

 

Дабралася паслухаць.

 

Прамова Ціханоўскай. Што было:

 

"Я" 

"Мне"

"Мои дети"

"Мой муж"

"Виктор Бабарыко"

"Валерий Цепкало"

"Вероника Цепкало"

"Дети Цепкало"

"Мария Колесникова"

"Сергей Тихановский"

"Выборы"

"Голосовать"

"Проголосовать"

"9 августа"

"Майдана не будет"

"Власть"

 

Далей і да канца — "Четвёртый сон Веры Павловны".

 

Чаго не было:

 

"Статкевіч"

"Севярынец"

"Колькасць затрыманых у Беларусі з пачатку выбарчага фарсу набліжаецца да 2000"

"Дзесяткі людзей праходзяць па крымінальных справах"

"Бабіч"

"Народ Беларусі"

"Дэмакратыя".

"Дзякую за салідарнасць і падтрымку".

 

Асобна хачу адзначыць птушачкай фразу Ціханоўскай:

 

"В Беларуси оппозиции нет."

Спічрайтэру: МЫ ЁСЦЬ.

 

Alena Talstaya

 

Facebook, 28 ліпеня 2020 р.

 

 

План перамогі

 

На нашым баку рэальная сіла.

 

Адно зразумела ў Беларусі: не выпадае чакаць ад Лу-какі нават найменшага пробліску разважнасці, хоць бы дзеля ўласнага выратавання. Чалавек, які звыкся думаць, што ён самы хітры, шчыра верыць, што зноў беспакарана абвесціць сябе ўсенародна любімым.

 

А яшчэ думае, што ўсе вакол яму адданыя і гатовыя галовы скласці за перапужанага і бездапаможнага ў сваім страху самазванца.

 

Дудкі!

 

Не ідыёты ж нават ягоная ахова. Як у тым анекдоце пра беларускага партызана, якога прымусілі перад боем уступаць у партыю, а ён напісаў у заяве: "калі загіну — уважайце мяне камуністам, а калі не... то не!".

 

Яны ж выдатна бачаць, на чыім баку рэальная сіла і чаго хоча народ.

 

Лу-кака з хаўрусніцай Ярмо[шынай] пойдзе паводле наезджанага сцэнару: не будзе ніякага падліку галасоў, назірай — не назірай. Будзе спроба чарговай нахабнай фальсіфікацыі.

 

Аднак народ ужо выказаўся, грамадзяне Беларусі ўжо прагаласавалі.

 

Больш за тое, вынікі гэтага сапраўднага народнага плебісцыту назірае ўвесь свет. Не раз Беларусь бывала ў цэнтры ўвагі сусветных СМІ, фігуравала на першых палосах галоўных сусветных выданняў, у навінавых выпусках CNN і BBC.

 

Не заўсёды весткі з нашай краіны былі добрымі, але на гэты раз свет глядзіць на нас па-іншаму: з надзеяй, верай у народ Беларусі, з захапленнем.

 

А яшчэ ўвесь свет дзівіцца нашай вынаходлівасці. Кажуць, што францужанкі з чаго заўгодна могуць зрабіць салату і капялюшык. Гэтая справа ўвогуле няхітрая: трохі фантазіі і густу. А вось беларусы кожнае штодзённае дзеянне могуць ператварыць у пратэст: воплескі, шпацыры, песні з прытоптваннем на гаўбцах, чэргі, вясёлае катанне на роварах пад вечар, жывыя фігуры з тэлефонных ліхтарыкаў, добра бачныя з квадракоптараў, што пырхаюць навокал над імі, а на самай справе ярка адрозныя нават з космасу.

 

Зашуганыя ціхушнікі і разгубленая міліцыя на самай справе дапамагаюць зафіксаваць маштаб пратэстаў. Менавіта яны на загад кіраўніцтва гатовыя абвесціць нават бабуляў — гандлярак ягадамі ворагамі Лу-какі. І не памыляцца ж.

 

На вуліцы і плошчы беларускіх местаў і вёсак ужо выйшлі дзясяткі тысячаў грамадзянаў з патрабаваннем змены ўлады. У найбліжэйшыя дні на вуліцах будуць сотні тысячаў.

 

Засталося зусім няшмат, каб дайсці да новай Беларусі, пачынаючы з 9 жніўня, калі і прыхільнікі галасавання, і прыхільнікі байкоту выйдуць з дому сотнямі тысячаў з добрым настроем, з верай у сябе, сваіх сяброў, сваю краіну, грамадзянаў нашай краіны, дзе б яны ні былі, якія б званні ні насілі.

 

І тады адбудзецца вось што:

 

500 000 мірных грамадзянаў Беларусі на вуліцах, плошчах, парках, стадыёнах, у пешаходных зонах местаў у дзень галасавання 9 жніўня 2020 року;

 

а потым, з раніцы і да вечару наступнага дня, 10 жніўня 2020 року — 1 мільён, які прадстаўляе ўсю Беларусь, новую Беларусь;

 

і, нарэшце, у наступныя дні — 2 мільёны (можна і больш), для падтрымкі пераменаў.

 

І тады мы зможам сказаць: ах, які цудоўны жнівень выдаўся сёлета. Якое выдатнае надвор'е стаяла. І дождж быў цёплым, і вецер дзьмуў спадарожны. А ўжо людзі... якія ўсё ж цудоўныя людзі жывуць у Беларусі!

 

Жыве Беларусь!

 

Андрэй Саннікаў

 

 

У Светлагорску згарэла машына кіраўніка Слонімскай раённай выбарчай камісіі?

 

Цалкам згарэла ўся пярэдняя частка аўтамабіля.

 

Сёння ноччу ў Светлагорску на вуліцы Калініна, 47 адбыўся пажар — успыхнуў легкавік. У выніку ў Renault практычна цалкам згарэла ўся пярэдняя частка, піша Telegram-канал NEXTA

 

І ўсё б нічога, але чыста выпадкова, зразумела, аўтамабіль належыць намесніку старшыні мясцовага выканкама ў ідэалогіі Канстанціну Пятроўскаму. Які з'яўляецца яшчэ і старшынёй Светлагорскай раённай выбарчай камісіі.

 

Нагадаем, што ў траўні ўсё ў тым жа Светлагорску раптам згарэла машына мясцовага суддзі, які неаднаразова дасылаў мясцовых актывістаў за краты.

 

 

Працаўнікі "Брэстжылбуду": Значыць, страйку быць

 

Людзі ўсё больш незадаволеныя дзеяннямі ўладаў.

 

На днях Telegram-канал NEXTA размясціў інфармацыю аб планаванні страйку работнікамі завода КУП "Брэстжылбуд". Інфармацыя пра незадаволеных супрацоўнікаў прадпрыемства вельмі хутка даляцела да "вышэйшага кіраўніцтва". Праўда, замест таго, каб неяк паглыбіцца ў праблему і выправіць сітуацыю, людзей сталі выклікаць на дыван і праводзіць з імі асабістыя гутаркі. Мясцоваму начальству таксама дасталася, бо тыя не ўсачылі за работнікамі.

 

"Значыць, страйку быць", — каментуюць прапанову працаўнікі прадпрыемства. — Таму што цяпер людзі "не палохаюцца, а злуюцца!"

 

 

Затрыманне маскалёў з ПВК "Вагнерa" ў Беларусі —

калгасная самадзейнасць, разлічаная на Захад

 

Гэта пастаноўка, арганізаваная разам з Масквой.

 

Затрыманне баевікоў ПВК "Вагнерa" у Беларусі — пастаноўка, арганізаваная разам з Масквой, заявіў у каментары выданню "Гордан" каардынатар грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў.

 

— Затрыманне маскалёў з ПВК "Вагнерa" — самадзейны, калгасны спектакль. Ніхто нават пра найменшую праўдзівасць не паклапаціўся. Гэбэльсаўскія рэцэпты у дзеянні: чым большая хлусня, тым хутчэй ёй павераць людзі. Беларусы такія спектаклі назіраюць кожны выбарчы рок, калі ў Лу-какі справы дрэнь. У 2006 роке старшыня КДБ вылез на тэлеэкран і пачаў палохаць грамадзян, што ў Беларусь завезлі атручаных пацукоў, каб запусціць іх у сістэму водазабеспячэння. Потым пацукі шчасна зніклі. У 2010 роке лавілі баевікоў, якія нарыхтавалі выбуховыя рэчывы і металічныя дубцы, каб падрываць Дом ураду. У 2017 роке пісалі, што рыхтуецца ўзброены пераварот. У той жа рок быў джып з "украінскімі баевікамі", які прарваўся праз мяжу Беларусі з тэрыторыі Украіны. Але і ён затым знік у паветры. Цяпер у справе ёсць цікавая дэталь — некалькі затрыманых ваявалі на Данбасе, яны значацца ў базе "Міратворац". Было б нядрэнна Украіне запатрабаваць іх выдачу, — адзначыў Андрэй Саннікаў.

 

Палітык мяркуе, што беларускі дыктатар не наважыўся б затрымліваць расейцаў без дазволу Крамля.

 

— Хутчэй за ўсё, гэтая пастаноўка арганізаваная разам з Масквой. Сам Лу-кака не наважыўся б затрымліваць грамадзян Масковіі. Думаю, гэтым разам спектакль разлічаны на Захад. У Лу-какі справы дрэнь, — расказаў палітык.

 

 

300 раварыстаў пракаціліся па праспекце Незалежнасці ў Менску

 

Як гэта было.

 

Групы раварыстаў з розных раёнаў места сабраліся ў цэнтры ды пракаціліся па праспэктах Незалежнасьці ды Пераможцаў.

 

Відэа ды фота апублікаваў телеграм-канал "Баста!".

 

"Хартыя’97%", 29 ліпеня 2020 р.

 

 

Ужо 13 чалавек затрымалі ў межах крымінальных справаў за падзеі ў Менску 14 ліпеня

 

Паводле зьвестак Праваабарончага цэнтру "Вясна", ня менш за 13 чалавек затрыманыя ў межах крымінальных справаў за падзеі 14 ліпеня ў Менску. Тады праваахоўнікі разганялі людзей, якія выйшлі на вуліцы пасьля адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы.

 

Справы завялі паводле трох артыкулаў: "супраціў супрацоўніку органаў унутраных справаў" (арт. 363 КК РБ), "гвалт у дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных справаў" (арт. 364) і "арганізацыя і ўдзел у парушэньні грамадзкага парадку, спалучаныя зь відавочным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням" (арт. 342).

 

Абвінавачаньні ім яшчэ ня выставілі, нумары артыкулаў толькі меркаваныя. Праваабаронцам вядомыя дзевяць імёнаў фігурантаў гэтых крымінальных справаў.

 

Антон Шумаў (ч.1 арт. 342 і 364 КК).

Уладзіслаў Усьцін (арт. 364 КК).

Уладзімір Хамічкоў (арт. 342 КК).

Антон Валавік (ч.1 арт. 342 і арт. 364 КК).

Спартак Сірэнка (арт. 342 КК).

Ілля Туркоў (арт. 364 і ч.1 арт. 342 КК).

Яўген Каліноўскі (папярэдне, арт. 364 КК і ч.1 арт. 342 КК).

Ілля Фрэнь (ч.1 арт. 342 КК).

Глеб Гатоўка (ч. 1 арт. 342 і 364 КК).

Імёны яшчэ чатырох затрыманых не называюць.

 

Апошні затрыманы на дадзены момант — Ільля Фрэнь, якога 29 ліпеня затрымалі на падставе артыкулу 342 за "арганізацыю і ўдзел у парушэньні парадку". Раней з-пад арышту ня выйшлі Спартак Сірэнка і Глеб Гатоўка, якіх спачатку пакаралі "суткамі" паводле адміністрацыйных справаў.

 

 

Праўладныя сацыёлягі: Лу-каку гатовыя падтрымаць 72,3%, Ціханоўскую — 7,5%

 

"Аналітычны цэнтар EcooM" прадставіў на дзяржаўным тэлеканале АНТ вынікі другога дасьледаваньня электаральных настрояў беларусаў, праведзенага на замову каналу.

 

Паводле цэнтру, 23–27 ліпеня па тэлефоне апыталі 1879 рэспандэнтаў, статыстычная хібнасьць не перавышае 4%. Вынікі такія:

 

галасаваць на выбарах зьбіраюцца 89,5% (два тыдні таму было 87,3%);

да датэрміновага галасаваньня "агулам станоўча" ставяцца 61,4%;

узровень даверу Лу-каку складае 78,1%;

на выбарах Лу-каку гатовыя падтрымаць 72,3% (два тыдні таму было 69,4%);

найбольш папулярны альтэрнатыўны кандыдат — Сьвятлана Ціханоўская, яе гатовыя падтрымаць 7,5% (было 2,2%);

падтрымаць іншых апазыцыйных кантыдатаў гатовая доля людзей, меншая за статыстычную хібнасьць: Канапацкую — 1,6% (было 1,5%), Дзьмітрыева — 0,7% (было 0,3%), Чэрачня — 0,2% (было 0,8%);

яшчэ ня могуць адказаць, каго хацелі б падтрымаць на выбарах, 10,9% (два тыдні таму было 6,4%), проста не захацелі адказваць 3,1% (было 6,1%), супраць усіх — 3,7% (было 3,5%);

65,4% апытаных найбольш давяраюць тэлевізійным СМІ, 43,2% — інтэрнэт-СМІ, 25,7% — сябрам, знаёмым і родзічам;

62,8% маюць аптымістычны настрой перад выбарамі, заклапочанасьць і няўпэўненасьць у будучыні выказваюць 17,2%, а 5,5% абыякавыя.

 

EcooM вядомы падтрымкай дзейных уладаў і адкрытым выказваньнем сымпатыяў дзейнасьці Аляксандра Л-какі з боку кіраўніка — Сяргея Мусіенкі. Напрыклад, у 2016 роке кіраўнік EcooM "раіў" АБСЭ прызнаць вынікі парлямэнцкіх выбараў, перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2015 року хваліў Лу-каку за "збліжэньне Беларусі і ШАС". Падчас галасаваньня на выбарах 2010 рокуу EcooM апублікаваў вынікі экзыт-полаў (паводле іх, за Лу-каку прагаласавалі 79,1% апытаных), а ЦВК не пабачыла ў гэтым парушэньняў.

 

Ці будзе праводзіць EcooM экзыт-полы на сёлетніх выбарах, невядома: пакуль анансавалі толькі экзыт-полы ад праўладнай арганізацыі БКМА.

 

Звычайна на выбарах у Беларусі не дазваляюць праводзіць экзыт-полы і электаральныя дасьледаваньні непраўладным установам і заходнім кампаніям. Раней інтэрнэт-рэсурсы праводзілі свае апытаньні аб рэйтынгу прэтэндэнтаў на найвышэйшую пасаду. У іх Лу-кака набіраў 3–6%, але пазьней такія апытаньні СМІ рабіць забаранілі.

 

 

БелТА: пад Менскам затрымалі 32 баевікі замежнай прыватнай кампаніі

 

У ноч на 29 ліпеня супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі пад Менскам затрымалі 32 баевікі замежнай прыватнай вайсковай кампаніі, паведамляе БелТА.

 

Прэс-сакратар Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч сказаў "Свабодзе", што "ўсё будзе ў афіцыйных каналах". Прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных справаў Вольга Чамаданава сказала, што не валодае інфармацыяй аб гэтай справе, але спадзяецца, што неўзабаве інфармацыя зьявіцца. Прэс-службы Камітэту дзяржаўнай бясьпекі не адказвае на тэлефанаваньні.

 

Раней Лу-кака заявіў, што для дэстабілізацыі сытуацыі ў Беларусі могуць выкарыстаць навучаных баевікоў прыватных вайсковых кампаній. Пра гэта таксама казаў і дзяржсакратар Савету бясьпекі Андрэй Раўкоў.

 

— Дзяржсакратар [Савету бясьпекі Андрэй Раўкоў] правільна сказаў, што ўсякія войны цяпер пачынаюцца з вулічных пратэстаў, дэманстрацыяў, потым майданы. На майдан, калі сваіх няма (у нас замала "майданутых"), іх падцягнуць збоку. Гэта прафэсійныя вайскоўцы, бандыты, якія спэцыяльна рыхтуюцца, у асноўным у межах "ЧВК" (прыватныя вайсковыя кампаніі. — "Р.С.") па ўсім сьвеце, і зарабляюць вялікія грошы на правакацыях у тых ці іншых дзяржавах, — адзначыў днямі Лу-кака.

 

У 2017 роке па ўсёй Беларусі пракаціліся "маршы дармаедаў". Людзі пратэставалі супраць дэкрэту, паводле якога грамадзяне краіны мусілі плаціць грошы ў бюджэт за тое, што не працуюць.

 

Хвалю пратэстаў вырашылі зьбіваць рэпрэсіямі. Галоўным фігурантам гэтых маршаў назвалі Мікалая Статкевіча. Ён нібы езьдзіць па кансультацыі ва Ўкраіну, атрымлівае адтуль грошы. Пра гэта падрабязна расказваецца ў дакумэнтальным фільме "Званок сябру" тэлеканалу "Беларусь-1".

 

Да "пятай калёны" пачалі залічваць і анархістаў. Беларускіх леварадыкалаў, як вынікае зь фільму на канале "Беларусь-1", натхнялі "ўкраінскія аднадумцы па барацьбе зь дзяржавай". Менавіта на анархістаў палявалі міліцыянты ў цывільным пасьля "Маршаў недармаедаў" у Берасьці 5 сакавіка і ў Менску 15 сакавіка. Афіцыйна іх затрымалі за тое, што падчас маршу твары ў іх былі закрытыя.

 

Але ўжо пасьля судоў на тэлеканале АНТ расказалі пра "нажы і кастэты", якія былі ва ўдзельнікаў менскага пратэсту. Праўда, падчас судовых працэсаў над затрыманымі ў Менску сьведкі-амапаўцы не гаварылі ні пра якую зброю.

 

21 сакавіка, перад заплянаванай масавай акцыяй на Дзень Волі, Лу-кака заявіў пра трэнавальныя лягеры баевікоў пад Бабруйскам і Асіповічамі, і ўжо праз пару гадзін пачаліся затрыманьні па "справе патрыётаў".

 

Агулам праз падазрэньне ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і ўдзеле ў незаконным узброеным фармаваньні затрымалі 35 чалавек. Сярод фігурантаў былі вайскоўцы, гісторыкі, дызайнэры, памежнікі, рамесьнікі, актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі "Маладога фронту".

 

Справа пачалася нібыта зь ліста невядомай грамадзянкі Нямеччыны "фраў А." на імя Лу-какі пра тое, што 25 сакавіка ў Менску рыхтуюцца правакацыі. Ніякай грамадзянкі Нямеччыны грамадзкасьці так і не прадэманстравалі. А справа нават не дайшла да суду, усіх фігурантаў адпусьцілі праз два месяцы пасьля затрыманьня без усялякіх кампэнсацый і прабачэньняў.

 

Тады ж паведамлялася аб прарыве беларускай мяжы з боку Ўкраіны джыпам з баевікамі. Гэты джып таксама ня быў знойдзены, а ўкраінскі бок заявіў, што такога інцыдэнту проста не было.

 

25 сакавіка 2017 року скончылася брутальным разгонам пратэстоўцаў, на вуліцу вывелі вадамёты, АМАП меў зброю з гумовымі кулямі. Затрымалі сотні людзей.

 

 

Выбаркамы зарэгістравалі рэкордную колькасьць

нацыянальных назіральнікаў, абсалютная бальшыня — праўладныя

 

Выбарчыя камісіі акрэдытавалі 45 430 нацыянальных назіральнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах, спасылаецца БелаПАН на абноўленыя зьвесткі Цэнтарвыбаркаму.

 

Гэта абсалютны рэкорд прэзыдэнцкіх кампаній у Беларусі. У 2001 роке было 21 887 нацыянальных назіральнікаў, у 2006-м — 32 996, у 2010-м — 39 619, у 2015-м — 43.572. Зьвесткі за 1994 год у архіўным разьдзеле сайту ЦВК адсутнічаюць.

 

Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ заявіла, што ня будзе назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі з прычыны позьняга запрашэньня.

 

Больш за ўсё нацыянальных назіральнікаў зарэгістравалі ўчастковыя выбаркамы — 44 452. Раённыя камісіі акрэдытавалі 697 назіральнікаў, раённыя камісіі ў местах — 193, абласныя — 42, месцкія (у местах абласнога падпарадкаваньня) — 24, Менская гарадзкая выбарчая камісія — 13, Цэнтарвыбаркам — 9.

 

32 121 назіральнік (70%) прадстаўляюць грамадзкія аб’яднаньні, у пераважнай большасьці праўладныя. Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі вылучыла 9 069 чалавек, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 6 127, "Белая Русь" — 5 223, Беларускае аб’яднаньне вэтэранаў — 3 917, Беларускі саюз жанчын — 3 800, Беларускі фонд міру — 1 709, Беларускі Хэльсынскі камітэт — 106, грамадзкае аб’яднаньне "БНФ Адраджэньне" — 6, рух "За свабоду" — 3. Іншыя — 2 161.

 

Ад партый акрэдытавалі 2 424 назіральнікі, таксама ў асноўным праўладныя. У Камуністычнай партыі 1 163 прадстаўнік, у Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці — 725, Лібэральна-дэмакратычнай партыі — 224, Беларускай аграрнай партыі — 107, Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды — 90, Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі — 62, Рэспубліканскай партыі — 21, Аб’яднанай грамадзянскай партыі — 14, Беларускай патрыятычнай партыі — 8, Партыі БНФ — 5, Беларускай партыі "Зялёныя" — 2, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — 2, Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ — 1.

 

8 452 чалавекі сталі назіральнікамі шляхам падачы заявы ад свайго імя, 2 433 акрэдытаваліся ад працоўных калектываў.

 

22 ліпеня Цэнтарвыбаркам прыняў пастанову, згодна зь якой праз пандэмію каранавірусу колькасьць назіральнікаў на выбарчых участках у асноўны дзень галасаваньня на 9 жніўня не павінна перавышаць пяці, а ў датэрміновае з 4 па 8 жніўня — трох чалавек.

 

 

Міліцыя і "людзі ў цывільным" заблякавалі лідэра "Маладога фронту" ў доме яго бацькі

 

Сілавікі ачапілі дом бацькі лідэра "Маладога фронту" Дзяніса Ўрбановіча ў Лагойскім раёне, дзе актывіст знаходзіцца разам з братамі Арцёмам і Максімам, піша Праваабарончы цэнтар "Вясна".

 

Сьцьвярджаецца, што Дзяніса Ўрбановіча хочуць апытаць па факце ўчыненьня нейкага крымінальнага злачынства. На просьбы прадставіцца міліцыянты і "людзі ў цывільным" маўчаць. Урбановічы не зьбіраюцца адчыняць ім дзьверы.

 

Дзяніс Урбановіч паведаміў тэлеканалу "Белсат", што "дом ачапілі, просяць выйсьці на размову", бо крымінальную справу распачалі супраць яго і братоў. У доме не працуе інтэрнэт, ён ня можа запусьціць відэатрансьляцыю.

 

— Прыехалі з двух бакоў і ўсе натоўпам падбеглі адразу. Пасьпелі толькі дзьверы зачыніць, запытацца, у чым справа, — кажа Ўрбановіч. Ён дадае, што міліцыянты перакрылі машынамі дарогу з двух бакоў, сядзяць у аўто і перамаўляюцца па тэлефонах.

 

Актывіст Леанід Кулакоў паведаміў, што па зьвестках "Маладога фронту", 4 мікрааўтобусы зь міліцыянтамі ў цывільным прыехалі да дома, у якім знаходзіцца Ўрбановіч.

 

Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава паведаміла, што высьвятляе, што адбываецца з актывістам Урбановічам.

 

 

Суды над затрыманымі ў чарзе да крамы symbal.by перанесьлі на няпэўны тэрмін

 

У судзе Савецкага раёну Менску 29 ліпеня павінны былі працягнуцца судовыя пасяджэньні над людзьмі, якія стаялі ў чарзе ў краму symbal.by, але іх зноў перанесьлі, гэтым разам на няпэўны тэрмін, паведамляе Праваабарончы цэнтар "Вясна".

 

Суды над тымі, каго затрымалі ў чарзе ў менскую краму symbal.by, распачаліся яшчэ 23 ліпеня. У той дзень 6 чалавек пакаралі штрафамі ад 108 да 189 рублёў, суды яшчэ над траімі людзьмі перанесьлі на 29 ліпеня.

 

Сёньня, 29 ліпеня, судовыя пасяджэньні над Анастасіяй Лобан, Аляксандрам Галубковым і Аляксандрам Райчонкам ізноў перанесьлі, цяпер ужо на няпэўны тэрмін.

 

Анастасію Лобан абвінавачваюць ва "ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" (ч. 1. арт.23.34 КаАП).

Яе маладога чалавека Аляксандра Галубкова — у парушэньні арт. 23.4 КаАП ("Непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёй службовых паўнамоцтваў").

Аляксандра Райчонка — у парушэньні абодвух артыкулаў.

 

Акрамя гэтага, Аляксандра Галубкова будуць судзіць за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП). Гэта зьвязана з канфліктам з кіроўцам BMW 23 чэрвеня каля крамы symbal.by — менавіта тады да чаргі пад’ехаў аўтазак і затрымаў людзей. Канфлікт быў вычарпаны па пагадненьні бакоў, але міліцыянты ўсё ж склалі пратакол на Галубкова. Тым ня менш разгляд гэтай справы таксама перанесьлі.

 

 

17 з 32 затрыманых пад Менскам знайшліся ў базе ўкраінскага "Міратворца"

 

Дзяржаўныя СМІ Беларусі 29 ліпеня паведамілі пра затрыманьне пад Менскам 33 баевікоў маскалёўскай прыватнай вайсковай кампаніі "ЧВК Вагнера". 17 чалавек з гэтага сьпісу знаходзяцца ў базе ўкраінскага сайта "Миротворець".

 

Украінскі цэнтар "Міратворац" заснавала ў 2014 роке група навукоўцаў, юрыстаў, журналістаў, выкладчыкаў, вайскоўцаў і спэцыялістаў па вывучэньні прыкметаў злачынстваў супраць нацыянальнай бясьпекі, міру, бясьпекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку. За шэсьць рокаў дзейнасьці цэнтар сабраў больш як 200 тысяч прозьвішчаў грамадзян розных краін, дзейнасьць якіх, паводле стваральнікаў сайта, мае прыкметы злачынстваў.

 

5 з 17 чалавек са знойдзеных у базе "Міратворца" названыя чальцамі групы "ЧВК Вагнера", якая ўдзельнічала ў вайне на ўсходзе Ўкраіны і ў Сырыі.

 

Хто ёсьць у базе?

 

1. Дрыга Алег Ігаравіч, 1986 року нараджэньня, паходзіць з Данецку;

2. Бахцігараеў Тахір Мінігаянавіч, 1980 року нараджэньня, мэханік-кіроўца групы Вагнэра;

3. Алтухаў Аляксандар Віктаравіч, у базе "Міратворца" і публікацыі БелТА не супадае дата нараджэньня;

4. Шчарбакоў Сяргей Уладзіміравіч, 1981 року нараджэньня, пазаштатны супрацоўнік групы Вагнэра;

5. Волгін Аляксей Уладзіміравіч, 1975 року нараджэньня, удзельнік групы Вагнэра;

6. Рудэнка Аляксандар Сьвятаслававіч, быў дададзены ў базу "Міратворца" 29 ліпеня, пазьней выдалены;

7. Харытонаў Дзяніс Юр'евіч, 1980 року нараджэньня, наводчык групы Вагнэра;

8. Сідараў Сяргей Аляксандравіч, камандзір танкавага экіпажу;

9. Кошман Максім Яраслававіч, 1981 року нараджэньня, кіроўца-тэлефаніст;

10. Фяцісаў Генадзь Яўгенавіч, 1986 року нараджэньня;

11. Карымаў Рынат, 1984 року нараджэньня, у публікацыі БелТА і базе "Міратворца" не пазначана імя па бацьку;

12. Шубін Аляксандар Ігаравіч, 1996 року нараджэньня;

13. Шаломенцаў Ігар Барысавіч, 1975 року нараджэньня;

14. Маслаў Сяргей Аляксеевіч, 1988 року нараджэньня, сябра маскалёўскай прыватнай вайсковай кампаніі;

15. Такарэнка Андрэй Віктаравіч, 1965 року нараджэньня;

16. Сяргееў Фёдар Міхайлавіч, сябра Саюзу добраахвотнікаў Данбасу;

17. Бакуновіч Андрэй Пятровіч, 1977 року нараджэньня, сябра групы Вагнэра, паходзіць зь Беларусі.

 

Выканаўчы дырэктар цэнтру "Міратворац" Раман Зайцаў паведаміў, што цягам дня ўсе прозьвішчы, абнародаваныя ў Беларусі як "баевікі прыватнай вайсковай кампаніі", будуць унесеныя ў базу "вайсковых злачынцаў". 17 зь іх былі ўнесеныя цягам 2015-2017 рокаў. Паводле яго, у паведамленьні некаторыя прозьвішчы напісаныя з памылкамі.

 

— У мяне пытаньне, чаму іх раней ня бралі, іх ды іншых? — сказаў Раман Зайцаў.

 

У той жа час ён адмовіўся адказваць на пытаньне аб наяўнасьці ў цэнтра "Міратворац" інфармацыі аб тым, што прадстаўнікі групы "Вагнэр" не аднойчы наведвалі Беларусь.

 

 

Вынікі нарады ў Лу-какі: узмоцняць ахову мяжы і перадвыбарчых мерапрыемстваў

 

Лу-кака зьвярнуў увагу на бясьпеку правядзеньня масавых мерапрыемстваў, у тым ліку зьвязаных з выбарчай кампаніяй. Пра гэта дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Андрэй Раўкоў расказаў журналістам пасьля завяршэньня нарады ў Лу-какі з чальцамі Савету бясьпекі, піша БелТА.

 

— Па ўзмацненьні кантролю за допускам у месцы правядзеньня мерапрыемстваў, забесьпячэньні бясьпекі, праверкі людзей. Таму што па арганізацыйнай структуры ў затрыманых людзей выразна прасочваюцца пэўныя напрамкі — снайпэры, падрыўнікі, айцішнікі. З улікам гэтага будзе прыняты шэраг мер арганізацыйнага характару па пытаньнях забесьпячэньня бясьпекі, — заявіў Андрэй Раўкоў.

 

Увечары 29 ліпеня Лу-кака склікаў тэрміновую нараду з Саветам бясьпекі. Тэма паседжаньня — затрыманьне пад Менскам 33 маскалёўскіх баевікоў.

 

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА 29 ліпеня паведаміла, што ўначы супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі затрымалі пад Менскам 32 баевікоў замежнай прыватнай вайсковай кампаніі. Яшчэ аднаго затрымалі пазьней на поўдні Беларусі. Усе затрыманыя — грамадзяне Масковіі, ва ўзросьце ад 24 да 55 ка.

 

Як высьветлілася, 20 з 33 затрыманых значацца ў базе ўкраінскага сайта "Міратворац". 5 з 20 чалавек са знойдзеных у базе "Міратворца" названыя чальцамі групы "ЧВК Вагнэра", якая ўдзельнічала ў вайне на ўсходзе Ўкраіны і ў Сырыі.

 

Раней Лу-кака заявіў, што для дэстабілізацыі сытуацыі ў Беларусі могуць выкарыстаць навучаных баевікоў прыватных вайсковых кампаній. Пра гэта казаў і дзяржсакратар Савету бясьпекі Андрэй Раўкоў.

 

 

АНТ паведаміла, што ў Беларусі затрымалі паліттэхноляга Віталя Шклярава

 

Як паведамілі ў вячэрнім выпуску навін на тэлеканале, у Беларусі затрымалі Віталя Шклярава, паліттэхноляга, які працуе ў ЗША. А 18 гадзіне ў тэлеграм-канале Шклярава зьявілася кароткае паведамленьне: "Арыштавалі".

 

Паводле АНТ, ён здолеў мабілізаваць вакол Сяргея Ціханоўскага пратэстны электарат. У чэрвені, у інтэрвію "Свабодзе", Шкляраў зьняпраўдзіў, што зьяўляецца паліттэхголягам Ціханоўскага.

 

Беларус Віталь Шкляраў працаваў у выбарчых кампаніях Барака Абамы, Бэрні Сандэрса, Ксеніі Сабчак і грузінскай апазыцыі.

 

"Радыё Свабода", 29 ліпеня 2020 р.

 

 

Віталь Гуркоў: Перамены будуць, але не адразу

 

Віталь Гуркоў даў вялікае інтэрв'ю праекту "Жыццё-маліна". Закранулі і выбарчую кампанію.

 

— На выбары пойдзеш?

 

— Абавязкова. Раней не хадзіў ніколі, але дэбют адбудзецца. Дацягнуць бы да самога дня — і ўбачым, што там будзе з кандыдатамі.

 

— Як табе цяперашняя палітычная абстаноўка?

 

— Нагнятае. Мне не падабаецца тое, што адбываецца. Людзі стамляюцца ад колькасці атрыманай інфармацыі і колькасці негатыву. Проста перастаюць сачыць за тым, што адбываецца. Не ведаю, для каго гэта выгадна. Напэўна, выгадна для таго, хто ўсё гэта робіць.

 

— У цябе ёсць прагноз або разуменне таго, што здарыцца 9 жніўня?

 

— Так, пераможа наймацнейшы. Усё, як у спорце.

 

— Ты хадзіў на акцыю салідарнасці з Бабарыкам?

 

— Так, я быў, але ў аўтазаку не катаўся.

 

— Атмасфера на акцыі падтрымкі як табе?

 

— Пачуццё ілюзорнага аб'яднання нейкага. Ілюзорны "вецер пераменаў".

 

— Ты не верыш, што перамены будуць?

 

— Будуць, але не так. Усё будзе, але не адразу ў нас будзе новы прэзідэнт.

 

— Якую краіну ты б выбраў для жыцця?

 

— Я б ва Украіну паехаў, напрыклад. У Кіеве шмат сяброў, так класна, камфортна, адэкватна.

 

— Наколькі беларусы шчаслівыя?

 

— Напэўна, на тры адсоткі (усміхаецца). Нядаўна заходзіў у кветкавую краму, і мне прапанавалі зніжку ў тры працэнты.

 

 

Сённяшні мітынг Ціханоўскай у Асіповічах адменены

 

Пра гэта паведамляе аб'яднаны штаб.

 

"На жаль, па тэхнічных прычынах мы вымушаныя адмяніць сённяшні мітынг у Асіповічах. Мы прыносім свае прабачэнні!" — гаворыцца ў паведамленні.

 

Там нагадваюць пра мітынг у чацвер, 30 ліпеня, у Менску, у парку Дружбы народаў (18:00).

 

"Галоўная тэма мітынгу — "любоў". Бо "Любім! Можам! Пераможам!" — паведамляе штаб. — Мы любім нашу краіну, мы любім нашых людзей, сумленных, смелых і сапраўдных. Спікеры і запрошаныя вядучыя, музычныя калектывы будуць казаць пра гэта са сцэны.

 

Паведамляецца, што падтрымаць Святлану Ціханоўскую прыйдуць B:N:, Litesound, PyLai, Loudscage і выканаўцы Лера Яскевіч, Alexander Kiss, Сяргей Kosmas, вядучыя Павел Касцевіч і Артэміс Ахпаш.

 

 

"Забралі ўначы і павезлі ў Менск".

Хто такі "33-і баявік", якога затрымалі на поўдні Беларусі

 

Улады Беларусі заявілі пра затрыманне 33 грамадзян Масковіі, супрацоўнікаў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. 32 чалавекі затрымалі пад Мінскам, яшчэ аднаго — на поўдні краіны.

 

Той самы баявік з поўдня — 42-рочны Андрэй Бакуновіч, снайпер. Ён ваяваў на Данбасе, у "Вагнеры" узначальваў снайперскую групу.

 

"Наша Ніва" звязалася са сваякамі мужчыны.

 

Маці распавяла, што Бакуновіч быў у Калінкавічах, спакойна бавіў час з жонкай і дзецьмі.

 

— Яго забралі сёння ноччу каля 5-й раніцы. Хто — не ведаю, сілавікі. Забралі і павезлі ў Менск, — распавяла жанчына.

 

 

Уладальнік сайтаў Kyky.org і The Village Аляксандр Васілевіч быў затрыманы ля КДБ

 

Учора больш за 50 беларусаў адправіліся да будынка КДБ, каб аднесці хадайніцтва за Віктара Бабарыку аб асабістым паручыцельстве за яго і змене меры стрымання, вызваленні з СІЗА.

 

Большасці з іх падаць хадайніцтва не ўдалося: унутры будынка КДБ амаль усіх затрымалі, пасадзілі ў аўтазакі і развезлі па РУУС. Сярод затрыманых была галоўная рэдактарка The Village Беларусь Яўгенія Сугак — каля 18 гадзін вечара яна прыйшла ў КДБ разам з Аляксандрам Васілевічам, уладальнікам Vondel, Hepta і галерэі "Ў", які збіраўся падаць хадайніцтва. На ўваходзе Яўгенію і Аляксандра спыталі, навошта яны прыйшлі, пачуўшы адказ, што для таго, каб падаць хадайніцтва, запрасілі прайсці, адвялі ў кабінет, а там затрымалі і адвялі наўпрост у аўтазак, паведамляе The Village.

 

Потым іх разам з некаторымі іншымі затрыманымі адвезлі ў Фрунзенскі РУУС, Яўгенію ў той жа вечар адпусцілі, а Аляксандра — не. Да гэтага часу невядома, дзе менавіта цяпер знаходзіцца Аляксандр і ці збіраюцца яго судзіць.

 

— Учора ўвечары ў РУУС нам сказалі, што Саша ў ЦІП на Акрэсціна. Мы паехалі туды, прачакалі 40 хвілін, але нам так і не далі ніякай інфармацыі, — распавядае жонка Васілевіча Надзея Зелянкова. — Сёння а 9 раніцы я зноў туды прыехала, і мне пацвердзілі, што Аляксандр у іх, але перадачу прыняць адмовіліся, бо незразумела, ці застаецца ён у іх, а інфармацыі пра суд у іх няма, трэба звяртацца ў РУУС.

 

А 16:30 сябрам і родным Васілевіча нарэшце пацвердзілі, што ён знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціне. З-за эпідэміялагічнай абстаноўкі адваката да яго не пусцілі, але ім удалося перадаць Сашы акуляры — з учора ён быў у аднадзённых лінзах.

 

"Наша Ніва", 29 ліпеня 2020 р.

 

 

У Беларусі затрымалі 33-х баевікоў маскалёўскага "Вагнэру"

 

Супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі пад Менскам затрымалі баевікоў маскалёўскай прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнэр", паведамляе БелТА.

 

Паводле выдання, у Беларусь прыбылі больш за 200 баевікоў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі. Пры сабе маскалі мелі кожны па невялікай ручной паклажы, і на ўсіх — тры вялікія цяжкіх валізкі, загружалі якія ў транспартны сродак некалькі мужчын.

 

Па прыбыцці ў Менск ў ноч з 24 на 25 ліпеня група засялілася ў адзін з гатэляў Менску і павінна была выселіцца 25 ліпеня, аднак пакінула гатэль 27 ліпеня, пераехаўшы ў адзін з санаторыяў Менскага раёна.

 

У санаторыі маскалі звярнулі на сябе ўвагу нехарактэрным для маскалёўскіх турыстаў паводзінамі і аднастайным адзеннем ў стылі мілітары: спіртнога не ўжывалі, забаўляльных устаноў не наведвалі, трымаліся адасоблена, імкнучыся не прыцягваць да сябе ўвагі. Яны невялікімі групамі ўважліва вывучылі тэрыторыю і асяроддзе санаторыя.

 

29 ліпеня ноччу 32 чалавекі сіламі групы “А” КДБ пры падтрымцы АМАП ГУУС Менгарвыканкама былі затрыманыя. Яшчэ адзін чалавек быў знойдзены і затрыманы на поўдні краіны.

 

Спіс затрыманых:

 

Мілаеў Арэм Віктаравіч, 01.02.1981 г.н.;

Бахцігараеў Тахір Мінігаяновіч, 18.04.1980 г.н.;

Алтухоў Аляксандр Віктаравіч, 18.04.1980 г.н.;

Лі Уладзімір Аляксандравіч, 26.07.1989 г.н.;

Кажэўнікаў Андрэй Юр’евіч, 16.01.1980 г.н.;

Сапронаў Аляксей Уладзіміравіч, 08.07.1978 г.н.

Шчарбакоў Сяргей Уладзіміравіч, 21.07.1981 г.н.;

Волгін Аляксей Уладзіміравіч, 21.06.1975 г.н.;

Дрыга Алег Ігаравіч, 03.06.1986 г.н.;

Паўленка Сяргей Рыгоравіч, 25.06.1976 г. н.;

Рудэнка Аляксандр Святаслававіч, 26.12.1984 г.н.;

Харытонаў Дзяніс Юр’евіч, 16.03.1980 г.н.;

Сідараў Сяргей Аляксандравіч, 01.01.1972 г.н.;

Кашман Максім Яраслававіч, 06.09.1981 г.н.,

Бубноў Сяргей Генадзевіч, 08.01.1971 г.н.;

Ніжнік Павел Аляксандравіч, 24.06.1987 г.н.;

Селіхаў Уладзімір Іванавіч, 04.10.1986 г.н.;

Фяцісаў Генадзь Яўгенавіч, 22.10.1986 г.н.;

Фамін Міхаіл Мікалаевіч, 07.03.1973 г.н.,

Якімаў Уладзімір Сяргеевіч, 19.10.1973 г.н.;

Карымаў Рынат, 15.08.1984 г.н.;

Шубін Аляксандр, 15.01.1996 г.н.;

Шаламенцаў Ігар, 18.08.1975 г.н.;

Маслаў Сяргей Аляксеевіч, 29.09.1988 г.н.;

Зайдулен Рустэм, 06.10.1974 г.н.;

Такарэнка Андрэй Віктаравіч, 24.01.1965 г.н.;

Сердзюкоў Андрэй Віктаравіч, 16.08.1975 г.н.;

Сяргееў Фёдар Міхайлавіч, 17.05.1987 г.н. ;

Танаў Рафік Кабуловіч, 30.04.1975 г.н.;

Зябліцаў Яўген Сяргеевіч, 23.11.1992 г.н.;

Самарын Павел Львовіч, 11.11.1981 г.н. ;

Бакуновіч Андрэй Пятровіч, 30.12.1977 г.н.;

Шацкі Арцём, 30.07.1982 г.н.

 

Увечары стала вядома, што Лу-кака збірае тэрміновую нараду з чальцам Савету Бяспекі.

 

Несупадзенні ў афіцыйнай версіі

 

У спісе — 33 мужчыны 1965-1992 рокаў нараджэння. Выданне Nexta звярнула ўвагу, што многія найміты знаходзяцца ў базе "Міратворца". Тэлеграм-канал "Беларусь галаўнога мозгу" адзначае, што некаторыя людзі са спісу былі ўнесеныя ў базу гадзіну таму, а дадаў іх той жа карыстальнік, што і Сяргея Ціханоўскага некалькі дзён таму.

 

Былы намеснік камандзіра батальёна спецназа арміі "днр" пісьменнік Захар Прылепін пацвердзіў URA.RU, што сярод затрыманых у Беларусі маскалёў ёсць яго байцы.

 

— Ёсць там два ці тры байцы з майго батальёна. Уласна, калі не дзясяткі, то сотні людзей працуюць у ПВК і ўдзельнічаюць у баявых канфліктах, — паведаміў Прылепін.

 

Ён адмаўляе, што найміты знаходзіліся ў Менску з мэтай дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі. Паводле яго, са сталіцы байцы адпраўляліся ў іншыя кропкі свету.

 

Тэлеграм-канал WarGonzo са спасылкай на крыніцы ў маскалёўскіх спецслужбах таксама паведамляе, што Менск выкарыстоўваўся як транспартны хаб падчас пандэміі каранавіруса для перакідання байцоў ПВК "Вагнэр" у іншыя краіны – "пераважна, афрыканскія".

 

"Натуральна, беларускія спецслужбы былі загадзя ў курсе і папярэджаныя, а па факце забяспечвалі спакойны працэс у перыяд пандэміі перакідання нашых байцоў на ўсходнія франты. Дамоўленасці аб гэтым транспартным калідоры былі дасягнутыя на самым высокім узроўні і Лу-кака, вядома, быў у курсе, для чаго вагнэраўцы знаходзяцца ў Менску і куды ляцяць", — піша WarGonzo.

 

Сястра Андрэя Бакуновіча, якога затрымалі на поўдні краіны, паведаміла "Белсату", што яе брат ужо некалькі рокаў жыве ў Беларусі. Яго затрымалі ў Калінкавічах ва ўласным доме.

 

— Ён даўно жыве ў Беларусі! Яго сын маленькі, трох рокаў. Ён жыве ў Беларусі тры ці чатыры рока. Ён быў у сваім доме. Яны прыйшлі і забралі яго ў жонкі і дзяцей. Мы наагул не зразумелі, што адбываецца, — распавяла Вольга Бакуновіч.

 

Нагадаем, што падчас "антыдармаедскіх" пратэстаў 2017 року ў межах так званай "Справы патрыётаў" былі затрыманыя 35 чалавек паводле абвінавачання ў навучанні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, а пасля яшчэ і ў стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання.

 

Праз паўгода справа была зачыненая, а затрыманых вызвалілі праз некалькі месяцаў пасля сканчэння пратэстаў.

 

Паводле міжнародных расследавальнікаў, "вагнэраўцы" у рэжыме сакрэтнасці падпарадкоўваюцца штабу ГРУ, то бок Мінабароны Масковіі. Яны ўдзельнічалі ў захопе Крыму 5 рокаў таму, працягваюць ваяваць на маскалёўскім баку ў Данецкай і Луганскай вобласцях і ў Сірыі. Гэтую вайсковую групу заўважылі ў Судане і Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, дзе забілі трох маскалёўскіх журналістаў, якія расследавалі дзеянні "вагнэраўцаў". Таксама ў паслужным спісе — Емен, Лівія і Венесуэла.

 

"Белсат", 29 ліпеня 2020 р.

 

 

***

 

Такім чынам, нам паведамілі, што пад Менскам абясшкоджаная група наймітаў "ЧВК Вагнэра" Прынамсі, частка агучаных БелТА імёнаў — гэта цалкам рэальныя людзі. Адзін з іх — Андрэй Бакунович — ураджэнец Калінкавіч, мае два грамадзянства (РБ і РФ). Служыў па кантракце ў маскалевскім войску. Ваяваў на Данбасе, не аднойчы прыяжджаў затым у Беларусь без якіх-небудзь наступстваў дзеля сябе.

 

Зараз цікава, што будзе далей. "ЧВК Вагнера" — гэта ня проста нейкая замежная прыватная ваенная кампанія. Дэ-факта гэта засакрэчанае падразьдзяленьне, якое непасрэдна падпарадкоўваецца Галоўнаму кіраваньню Генштабу Ўзброеных сілаў Расейскае Фэдэрацыі. Гэта значыць гаворка павінна ісьці не пра нейкія абстрактныя правакацыі, а пра спробу ўзброенай інтэрвэнцыі замежнае дзяржавы. А калі так, тое затрыманьне вагнэраўцаў павінна мець цалкам вызначаныя палітычныя наступствы.

 

Калі ўсё, што распавядае БелТА не перадвыбарчая пастаноўка, то за гэтымі падзеямі павінны рушыць усьлед:

 

1) Выклік "на дыван" маскалёўскага амбасадара ці нават высыланьне часткі маскалёўскіх дыпляматаў.

 

2) Афіцыйная нота МЗС Беларусі ды заява Лу-какі пра спробу ўзброенае інтэрвэнцыі з боку Масковіі.

 

3) Згортваньне супрацоўніцтва з РФ у сфэры абароны ды выйсьце з усіх інтэграцыйных аб'яднаньняў. Таму як дзіўна будаваць "саюзную дзяржаву" ды агульную абаронную прастору з дзяржаваю, якая толькі што спрабавала зьдзейсьніць супраць цябе акт узброенае агрэсіі.

 

Калі ж нічога гэтага ня здарыцца, а нам неўзабаве распавядуць, што 33 вагнэраўца былі найманыя асабіста Сьвятланаю Ціханоўскаю дзеля арганізацыі Майдану, то тады можна паслабіцца. Вагнэраўцы неўзабаве зьнікнуць сапраўды гэтак жа як джып, які "прарываўся" праз украінскую мяжу ў 2017-м.

 

UPD. Удакладненьне. Бакуновіч ня проста прыязджаў у Беларусь. Ён у Беларусі апошнія 3-4 рока жыў.

 

Ігар Ильяш (пераклад — "Ju.K")

 

Facebook

 

 

Кандыдатаў у прэзыдэнты выклікалі ў ЦВК.

Раўкоў папярэдзіў пра "магчымыя правакацыі на масавых мерапрыемствах"

 

Кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі выклікалі раніцай 30 ліпеня ў Цэнтральную выбарчую камісію, паведаміў днём раней Сяргей Чэрачань. Прычынаў не назвалі. Іншыя кандыдаты пацьвердзілі, што атрымалі запрашэньне каля 19 вечара праз тэлефон. Паседжаньне ішло паўгадзіны, старшыня Савету бясьпекі Раўкоў папярэдзіў кандыдатаў пра "магчымыя правакацыі" на масавых мерапрыемствах.

 

Што сказалі кандыдатам

 

Дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі і былы міністар абароны Андрэй Раўкоў праз паўгадзіны пасьля пачатку паседжаньня выйшаў з будынку ЦВК і хутка накіраваўся да машыны. Ён сказаў, што затрыманыя ўчора маскалёўскія баевікі "даюць паказаньні".

 

Ён не паведаміў, што сказаў кандыдатам — "давёў кандыдатам пэўную інфармацыю, каб улічылі ў іх дзейнасьці, яны вам раскажуць".

 

— Гэта наконт мітынгаў? — спытала адна з журналістак.

 

— Так, — адказаў Раўкоў.

 

— Што вы ім рэкамэндавалі?

 

— А да чаго тут мітынгі?

 

Ён сказаў, што на мітынгах будуць падвышаныя захады бясьпекі, але не забарона іх. Кандыдаты "зараз выйдуць".

 

Раўкоў пацьвердзіў, што "да 200" баевікоў яшчэ знаходзяцца ў Беларусі, ідзе пошук, распачалі справу паводле артыкулу за "падрыхтоўку тэрарыстычных актаў", артыкул "дзьвесьце дзевяноста нейкі". Хто паслаў баевікоў, пакуль ня ведаюць.

 

Кандыдатка Ганна Канапатая выйшла з ЦВК праз 35 хвілін пасьля пачатку паседжаньня. Яна расказала, што кандыдатаў папярэдзілі пра "магчымыя правакацыі пры правядзеньні масавых мерапрыемстваў". Яна адзначыла, што дзяржава цяпер "ня можа гарантаваць бясьпекі" нават кандыдатаў у прэзыдэнты, таму яна лічыць правільным сваё рашэньне не праводзіць пікеты. Лу-каку, дадала яна, прадстаўляла старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качан[ава].

 

Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава выйшла з ЦВК праз 40 хвілінаў. Яна сказала, што апошнія падзеі ніяк не адаб'юцца на выбарчай кампаніі, магчымыя дадатковыя захады бясьпекі не пашкодзяць выбарам ні ў якай ступені, а галоўная каштоўнасьць дзяржавы — чалавек, і забясьпечыць бясьпеку людзей гэта галоўная задача дзяржавы. Даваць разгорнутыя камэнтары яна ня стала, пайшла.

 

Сяргей Чэрачань выйшаў з ЦВК праз 50 хвілінаў пасьля пачатку паседжаньня. Ён таксама расказаў, што асноўнай мэтай сустрэчы было папярэджаньне пра магчымыя правакацыі. Кандыдат перакананы, што правакацыі сапраўды будуць, і, паводле Раўкова, рыхтуюцца новыя групоўкі, якія ўедуць у Беларусь да 9 жніўня. Мітынгі-канцэнты ня будуць бясьпечнымі, лічыць ён.

 

Дзьмітрыеў "не пачуў" ад Раўкова, як будуць забясьпечваць бясьпеку пратэстоўцаў

 

Андрэй Дзьмітрыеў выйшаў з ЦВК праз 55 хвілінаў. Ён расказаў, што яму распавялі пра тое, што застаецца "170 баевікоў", "навучаных падрыўной і снайпэрскай дзейнасьці", якія "мэтанакіравана пагражаюць масавым мерапрыемствам". Кандыдат сказаў, што цяжка ставіць пад сумнеў словы кіраўніка Савету бясьпекі, бо "ён усё ж павінен быць чалавекам, які адказвае за свае словы, іначай у нас усё зусім кепска ў краіне", але Дзьмітрыеву "не хапіла вялізнага кавалка інфармацыі, каб зразумець, што адбываецца".

 

— Калі ў нас у краіне 170 чалавек [з замежнай прыватнай вайсковай кампаніі], я хачу разумець, што адбываецца: дзе закрытыя месты, дзе блёкпасты, як мы іх ловім? — сказаў Дзьмітрыеў. — Вось напрыклад, калі нам кажуць, што пад Псковам і Невелем фармуюцца яшчэ нейкія групоўкі, у мяне пытаньне: калі мы пабачым ноту МЗС Беларусі да МЗС Расейскай Фэдэрацыі? Бо гэта сур’ёзна, гэта ня жартачкі.

 

На такое, мяркуе Дзьмітрыеў, павінны былі б супольна рэагаваць спэцслужбы Беларусі і Масковіі. Паводле Раўкова, расказаў Дзьмітрыеў, затрыманыя даюць розныя паказаньні, некаторыя нібыта кажуць, што прыехалі "рабіць рэвалюцыю". Дзьмітрыеў хацеў бы пачуць ад маскалёўскіх ГРУ і ФСБ, ці маюць тыя дачыненьне да затрыманых. Кандыдат заклікаў ставіцца да інфармацыі сур’ёзна.

 

Дзьмітрыеў сказаў, што не пачуў ад Раўкова адказу на тое, як будуць гарантаваць бясьпеку пратэстоўцаў не праз абмежаваньне свабоды:

 

— Я таксама спытаў у спадара Раўкова, ці ён разумее, што незалежна ад сустрэчы з намі, 9-га і 10-га жніўня людзі выйдуць, — дадаў Дзьмітрыеў пра акцыі пратэсту. — Па-першае, гэта адбываецца заўсёды пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Па-другое, я ежджу, размаўляю зь людзьмі, я бачу, што многія бачаць гэта для сябе адным з выхадаў, калі яны пачуюць лічбы, зразумеюць, што выбары несправядлівыя. Гэта не залежыць ні ад якіх заклікаў.

 

Я спытаў яго, як будзе гарантавацца бясьпека з улікам гэтай інфармацыі гэтых людзей. Бо калі мы лічым, што ў краіне 170 чалавек, а іх можа быць і больш, бо мяжа з Масковіяй не закрытая. Ён сам падкрэсьліў гэта некалькі разоў: што мы ня можам кантраляваць увесь пэрымэтар нашай мяжы, бо там сьцежкі і гэтак далей.

 

Раўкоў, паводле Дзьмітрыева, сказаў, што "ня можа даць паўнавартаснага адказу" пра тое, ці баевікі ўзброеныя.

 

Абмежаваньня інтэрнэту не выключаюць, калі палічаць, што адтуль "зыходзіць прамая пагроза бясьпецы краіны", дадаў Дзьмітрыеў.

 

Ён таксама расказаў, што пытаў Раўкова пра "плаваючыя БТРы" і іншыя "прыкметы арміі ў месьце", якія напружваюць менчукоў. Раўкоў паабяцаў, што пасьля таго, як вайскоўцы адсьвяткуюць 2 жніўня, іх больш ня будзе.

 

Сьвятлана Ціханоўская дадала, што ўсе мерапрыемствы будуць праходзіць у "штатным рэжыме", хоць на мітынгах паставяць ачапленьне і мэталашукальнікі. Камэнтаваць інфармацыю пра затрыманьне баевікоў яна ня стала, прапанавала журналістам праводзіць уласныя расьсьледаваньні.

 

Сястру Веранікі Цапкалы схапілі і зьвезьлі "людзі ў цывільным"

 

Вераніка Цапкала расказала, што яна атрымала зранку позву ў РУУС па справе супраць ейнага мужа, экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Валера Цапкалы, на заяву бізнэсоўца турэцкага грамадзяніна. Позву ён даў супрацоўнік ДАІ, які спыніў яе на вуліцы. Яна мае паехаць у МУС для дачы паказаньняў.

 

Сястру Веранікі, супрацоўніцу "Белгазпрамбанку" раніцай схапілі "людзі ў цывільным", пасадзілі ў машыну і зьвезьлі ў невядомым напрамку, расказала Вераніка Цапкала. Ці гэта МУС, ці КДБ, яна ня ведае, але заявіла, што расцэньвае гэта як палітычны ціск на яе саму, на мужа і ўсю кампанію.

 

Чэрачань быў гатовы да затрыманьня. Як кандыдаты прыйшлі ў ЦВК

 

Сяргей Чэрачань прыйшоў у ЦВК спартовым касьцюме: маўляў, актуальнае адзеньне для кандыдата ў прэзыдэнты, у машыне ляжаць іншыя рэчы на выпадак затрыманьня.

 

— Альбо кагосьці будуць здымаць, або абмяжоўваць мерапрыемствы па агітацыі, альбо затрымліваць, — сказаў ён пра тое, чаго чакае ад паседжаньня. Інсайдэрскай інфармацыі ў яго няма.

 

Ён дапускае, што нібыта затрыманых учора маскалёўскіх баевікоў могуць "на кагосьці з нас павесіць". Сытуацыю з маскалёўскімі баевікамі ён называе "кур’ёзнай".

 

Сьвятлана Ціханоўская прыйшла ў ЦВК з паплечніцамі: Марыяй Калесьнікавай са штабу Віктара Бабарыкі і Веранікай Цапкалай. Чаго чакаць ад ЦВК, яна ня ведала — прапанавала дачакацца, што скажуць. Яна сказала, што правакацыяў не баіцца.

 

Затрыманьне 29 ліпеня палітычнага тэхноляга Віталя Шклярава, якога ўлады зьвязвалі зь вядзеньнем сацыяльных сетак Сяргея Ціханоўскага, кандыдатка ня стала камэнтаваць дэталёва: заявіла толькі, што "ён не працаваў зь Сяргеем".

 

Андрэй Дзьмітрыеў пахваліў Чэрачня, які прыйшоў у спартовым касьцюме: "падрыхтаваўся найлепш. Цяпер улады "ўчыняюць канцэрты", сказаў ён, а падзеі ўчорашняга дня назваў "выхадам з цыганачкай". На яго думку, улады зьбіраюцца "адсунуць выбары ад грамадзтва".

 

Ганна Канапатая сказала, што ня ведае, чаго чакаць ад ЦВК, але хацела б, каб выконвалася заканадаўства. Яна дадала, што чула "столькі пагрозаў і патрабаваньняў зьняцца на карысьць адзінага кандыдата", што ўжо нічога не баіцца.

 

Прадстаўнікоў штабу Лу-какі пад галоўным уваходам у ЦВК ня бачылі.

 

У ЦВК прыйшоў таксама Андрэй Раўкоў, дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі і былы міністар абароны. Ён сказаў, што затрыманыя ўчора маскалёўскія баевікі "даюць паказаньні".

 

Што адбылося да паседжаньня

 

На 30 ліпеня ў Менску заплянаваны вялікі мітынг-канцэрт за кандыдатку Сьвятлану Ціханоўскую — пачаць мяркуюць у 18:00.

 

Днём раней дзяржаўныя СМІ Беларусі заявілі аб затрыманьні пад Менскам трох дзясяткаў баевікоў маскалёўскай ПВК "Вагнера", зьвесткі пра прыбыцьцё ў краіну дзьвюх сотняў баевікоў.

 

Пад ноч 29 ліпеня ў Парк дружбы народаў, дзе плянавалі мітынг Ціханоўскай, прывезьлі агароджу. Пра тое, што ўлады ўзмоцняць ахову перадвыбарчых мерапрыемстваў, заявіў учора дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Андрэй Раўкоў.

 

 

Мітынг Ціханоўскай у Менску будзе агароджаны, ачэплены і з мэталашукальнікамі

 

Кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская пасьля экстранага выкліку ў Цэнтарвыбаркам у зьвязку з затрыманьнем баевікоў "групы Вагнэра" заявіла, што ўсе агітацыйныя акцыі пройдуць у "штатным рэжыме".

 

"Нашы сустрэчы не адмяняюцца, усе заплянаваныя імпрэзы пройдуць у адпаведнасьці з графікам. Нічога надзвычайнага ня здарылася, прыходзьце на пікет", — запрасіла яна.

 

Кандыдатка пацьвердзіла, што пасьля інцыдэнту з затрыманьнем расейскіх баевікоў яе папярэдзілі: на мітынгах будуць агароджы, ачапленьне і мэталашукальнікі.

 

Камэнтаваць гісторыю з баевікамі яна ня стала, прапанаваўшы журналістам праводзіць уласныя расьсьледаваньні.

 

30 ліпеня заплянаваны вялікі мітынг у падтрымку Сьвятланы Ціханоўскай у менскім парку Дружбы народаў.

 

 

Допыт Веранікі Цапкалы адклалі на 31 ліпеня, яе сястру адпусьцілі

 

Жонка былога прэзыдэнта на пасаду прэзыдэнта Валера Цапкалы, а цяпер фактычная кіраўніца ягонага штабу Вераніка Цапкала казала раніцай 30 ліпеня, што яе сястру схапілі і зьвезьлі ў невядомым напрамку "людзі ў цывільным".

 

Саму Вераніку Цапкалу выклікалі на допыт у МУС па справе супраць Валера Цапкалы на заяву "турэцкага бізнэсоўца" (верагодна, гаворка пра беларускага бізнэсоўца турэцкага паходжаньня Сэдата Ігдэджы), сказала яна на выхадзе з ЦВК, куды запрашалі кандыдатаў у прэзыдэнты, каб папярэдзіць пра "магчымыя правакацыі".

 

Апоўдні Вераніка Цапкала вярнулася з МУС: допыт адклалі на 9 раніцы 31 жніўня, а сястру Веранікі выпусьцілі, расказалі ў прэс-службе Віктара Бабарыкі. Чаму і хто затрымаў жанчыну, не паведамлялі.

 

 

СК прад'явіў новыя абвінавачаньні Ціханоўскаму, Статкевічу і іншым,

зьвязаў іх са справай баевікоў ПВК "Вагнэр"

 

Сьледчы камітэт паведаміў 30 ліпеня пра завядзеньне шэрагу крымінальных спраў супраць блогера Сяргея Ціханоўскага і іншых, затрыманых у ягонай справе, а таксама пра затрыманьне баевікоў з ПВК "Вагнэр".

 

На Сяргея Ціханоўскага завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі "па фактах наўмысных дзеяньняў, накіраваных на ўзбуджэньне іншай сацыяльнай варожасьці, заклікаў да гвалтоўна-агрэсіўных дзеяньняў у дачыненьні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў". Паводле гэтага артыкулу Ціханоўскаму пагражае ад 5 да 12 рокаў пазбаўленьня волі.

 

Акрамя таго, у дачыненьні да Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і іншых асоб завялі крымінальную справу па факце падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў паводле арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі (прадугледжвае пакараньне ад 3 да 8 гадоў пазбаўленьня волі).

 

Таксама 29 ліпеня па выніках праверкі апэратыўнай інфармацыі, якая паступіла ад спэцслужбаў, праз падазрэньне ва ўказаным злачынстве затрымалі 33 грамадзян Расейскай Фэдэрацыі, супрацоўнікаў ПВК "Вагнэр", якія пражывалі на тэрыторыі санаторыя "Беларусачка" ў Менскім раёне, піша СК. Цяпер вырашаецца пытаньне аб іх узяцьці пад варту.

 

Паводле ведамства, працягваюцца сьледчыя дзеяньні і апэратыўна-вышуковыя захады, накіраваныя на выяўленьне датычных да падрыхтоўкі і арганізацыі масавых беспарадкаў на тэрыторыі Беларусі.

 

 

Вагнэраўцы спатрэбіліся для абмежаваньня агітацыйнай кампаніі

 

Уся сэнсацыя зь нечаканым зьяўленьнем у Беларусі "баевікоў" Вагнэра зьвялася да банальнага: да стварэньня дадатковых перашкод правядзеньню мітынгаў Сьвятланы Ціханоўскай, якія станавіліся ўсё больш маштабнымі і масавымі.

 

Сьцісла:

 

Інфармацыя пра дзейнасьць прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнэр" у Беларусь вельмі супярэчлівая.

Мэта гэтай інфармацыйнай кампаніі высьветлілася хутка. Кандыдатам у прэзыдэнты ў ЦВК давялі, як цяпер міліцыя пачне ўводзіць абмежаваньні падчас перадвыбарчых пікетаў. Такім чынам улады імкнуцца зьбіць мітынговую хвалю.

Даволі дзіўна паводзяць сябе з гэтай нагоды афіцыйныя Менск і Масква. Абодва бакі не абвастраюць сытуацыі.

Масква мякка падыгрывае Лу-каке. Бо зацікаўлена ў захаваньні ў Беларусі статус-кво. І зусім не зацікаўлена ў перамозе тут "каляровай рэвалюцыі".

Імавернасьць абвяшчэньня надзвычайнага становішча і адмены выбараў мінімальная.

 

Спачатку дзяржаўныя мэдыя аб’явілі, што затрыманыя баевікі прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнэр" прыбылі ў Беларусь для "дэстабілізацыі становішча ў пэрыяд выбарчай кампаніі".

 

Але адразу ўзьнікла пытаньне. Калі колькасьць баевікоў, якія прыехалі "дэстабілізаваць" Беларусь, звыш 200, то чаму затрымалі толькі 33 чалавекі? Дзе астатнія? Вось апазыцыйных актывістаў, блогераў вылічваюць і знаходзяць 2на раз", а небясьпечных "снайпэраў і падрыўнікоў" знайсьці ня могуць. Навошта тады ў краіне дзевяць структур з правам апэратыўна-вышуковай дзейнасьці? Толькі каб змагацца з апазыцыяй?

 

Але падчас вечаровай нарады 29 ліпеня Лу-кака быў не такі катэгарычны. Ён прапанаваў зьвярнуцца да кіраўніцтва Масковіі, каб высьветліць, навошта прыехалі ў Беларусь гэтыя людзі:

 

— Калі вінаватыя, трэба з гэтай сытуацыі выходзіць годна. Не вінаватыя — добра, у нас няма ніякіх мэтаў зьняславіць блізкую нам краіну.

 

Дарэчы, затрыманым грамадзянам РФ не выстаўлена абвінавачаньня.

 

Адметна, што пра магчымае зьяўленьне баевікоў Вагнэра Лукашэнка паведаміў яшчэ 24 ліпеня ў Мар’інай Горцы. А зьявіліся яны, паводле афіцыйнай інфармацыі, толькі ў ноч з 24 на 25 ліпеня.

 

Але хутка стала зразумела, дзеля чаго спатрэбілася ўладам уся гэтая гісторыя з "Вагнэрам". Спачатку ў сераду вечарам дзяржсакратар Рады бясьпекі Андрэй Раўкоў растлумачыў, што будуць зроблены захады для ўзмацненьня "аховы перадвыбарных мерапрыемстваў". А сёньня, у чацьвер, кандыдатам у прэзыдэнты ў ЦВК давялі, як цяпер міліцыя пачне ўводзіць абмежаваньні падчас перадвыбарчых пікетаў.

 

Усё аказалася вельмі банальна і прадказальна. Улады напужаныя масавасьцю мітынгаў Ціханоўскай. І вырашылі зьбіць гэтую хвалю. Цяпер кожны мітынг будзе праходзіць пад кантролем міліцыі. Плошчу Бангалор ужо агарадзілі, усіх будуць прапускаць праз мэталашукальнік, "шманаць", выстраіцца вялізная чарга.

 

Разьлічваюць на тое, што ахвотных стаяць у доўгай чарзе, цярпець прыніжэньне акажацца няшмат. Людзі прыйшлі на сьвята, а трапяць на шмон. Хваля энтузіязму саб’ецца. Што і патрэбна ўладам.

 

Застаецца пытаньне, адкуль тут зьявіліся вагнэраўцы. Найбольш праўдападобная вэрсія палягае ў тым, што Беларусь выкарыстоўваецца гэтай прыватнай вайсковай кампаніяй для транзыту ў іншыя краіны. І яны тут, відавочна, ня першы раз, паводле нейкіх дамоўленасьцяў паміж кіраўніцтвам дзьвюх краін.

 

Зьвярніце ўвагу, як дзіўна паводзяць сябе з гэтай нагоды афіцыйныя Менск і Масква. Паміж затрыманьнем вагнэраўцаў і афіцыйным паведамленьнем пра гэтую падзею прайшло 8 гадзін. Можна меркаваць, што гэтым часам ішлі інтэнсіўныя перамовы паміж дзьвюма сталіцамі, як падаваць гэты інцыдэнт.

 

Закідваць баевікоў у суседнюю краіну для зьвяржэньня ўлады — гэта падстава для разрыву дыпляматычных адносін ці хаця б жорсткага дыпляматычнага дэмаршу. Аднак рэакцыя беларускага кіраўніцтва даволі мяккая. Паміж словамі (дзяржаўных мэдыя, таго ж Раўкова) і афіцыйнымі дыпляматычнымі дзеяньнямі — прорва.

 

З другога боку, і Масква надзіва спакойна рэагуе на затрыманьне 32 сваіх грамадзянаў. Дакладней, пакуль ніяк не рэагуе. Таксама як і на захоп беларускімі ўладамі расейскага банку. Чаму так? Думаю, Крэмль добра разумее, што ўсе гэтыя захады Лу-кака робіць выключна з унутрыпалітычных, перадвыбарных матываў, каб утрымаць уладу. І Масква сваім маўчаньнем мякка падыгрывае яму. Бо зацікаўлена ў захаваньні ў Беларусі статус-кво. І зусім не зацікаўлена ў перамозе "каляровай рэвалюцыі" ў Беларусі, бо гэта можа стаць кепскім прыкладам для самой Масковіі.

 

З самага пачатку я ня верыў у магчымасьць абвяшчэньня надзвычайнага становішча і адмены выбараў. Уявіце, напрыклад, што выбары пераносяцца на рок. І цэлы рок краіна будзе ў наэлектрызаваным, палітызаваным, напружаным, падвешаным стане. Гэта як жыць на парахавой бочцы.

 

Наадварот, Лу-кака чакае не дачакаецца, калі нарэшце закончыцца гэтая "бакханалія", выбары пройдуць зь вядомым (як ён спадзяецца) вынікам, краіна зноў супакоіцца на пяць рокаў, да наступных "выбараў", і ўсё вернецца ў звыклы стан, да "стабільнасьці".

 

Валер Карбалевіч

 

 

Міліцыя агледзела жытло чальцоў ініцыятыўнай групы Бабарыкі ў Ваўкавыску,

завялі адміністрацыйную справу

 

Ваўкавыская міліцыя правяла агляд жытла сама меней дваіх чальцоў ініцыятыўнай групы для вылучэньня Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзыдэнты. Агляд праходзіў у межах адміністрацыйнай справы за "парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў" (арт. 23.34 КаАП).

 

Агляд правялі ў прадпрымальніка Аляксандра Навасада, расказаў яго знаёмы, а таксама ў Тамары Бясько. Таксама міліцыянты прыйшлі ў кавярню, якой валодае Навасад.

 

Навасада вінавацяць у распаўсюдзе ўлётак апоўначы 28 ліпеня — "у міліцыю па гэтым факце прыйшла ананімка". Паводле ягонага знаёмага, у доме Навасада нібыта знайшлі 600 улётак.

 

У Бясько праводзілі агляд дома ў сувязі з распаўсюдам улётак той жа ноччу — у яе канфіскавалі ўлёткі ў падтрымку кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай і матэрыялы кампаніі "Честные люди".

 

Сама Тамара Бясько сьцьвярджае, што рабіла ўсё паводле закону, а ўлёткі раздавала ня ноччу, а раніцай, і толькі дзьве — у мясцовым аддзяленьні пошты і ў краме.

 

 

Уласьніка "Галерэі Ў" і яшчэ аднаго затрыманага ў КДБ арыштавалі на 14 дзён.

Яны прапаноўвалі ўзяць Бабарыку на парукі

 

Бізнэсоўца Аляксандра Васілевіча асудзілі на 14 дзён арышту, паведамляе The Village. Яго прызналі вінаватым у "парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў" (ч.1 арт. 23.34 КаАП) — нібыта ён выкрыкваў "Свабоду Бабарыку!" 28 ліпеня пад будынкам КДБ.

 

На кадрах СМІ і відавочцаў такі эпізод ня быў зафіксаваны. Паведамлялася, што Аляксандра Васілевіча затрымалі, калі ён увайшоў у будынак Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, каб падаць хадайніцтва за вызваленьне экс-прэтэндэнта ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі на парукі.

 

Паводле праваабарончага цэнтру "Вясна", на 14 дзён арышту асудзілі таксама Ўладзімера Іванова, затрыманага каля КДБ у той жа дзень. Яго судзілі паводле таго ж арт. 23.34, а таксама за "дробнае хуліганства" (арт. 17.1 КаАП РБ).

 

"Характэрна, што іншыя суды паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі) апошнія тры дні масава пераносяцца на нявызначаны тэрмін", — адзначае "Вясна".

 

Васілевіч быў тады разам з галоўным рэдактарам The Village Яўгеніяй Сугак. Яна выступіла на судзе сьведкай і расказала, што па дарозе ў КДБ Васілевіч нічога не крычаў, яны размаўлялі пра свае справы. На ўваходзе ў КДБ яны расказалі пра мэту візыту, іх запрасілі ўвайсьці, адвялі ў нейкі пакой, а адтуль — у аўтазак, на якім адвезьлі ў РУУС.

 

Сугак у той жа вечар вызвалілі, пра лёс Васілевіча спачатку не паведамлялі ніякай інфармацыі родзічам, затым сказалі, што ён у ізалятары на Акрэсьціна, там — што трэба пытаць у РУУС, а ў РУУС — што яго там не афармлялі. У выніку амаль празь дзень пасьля затрыманьня прызналі, што ён у ізалятары на Акрэсьціна.

 

Каля будынка Камітэту дзяржаўнай бясьпекі днём 28 ліпеня затрымалі больш за 10 журналістаў і дзясяткі ахвотных падаць хадайніцтва за Віктара Бабарыку.

 

Васілевіч — уладальнік рэклямных агенцтваў Hepta і Vondel, уласьнік менскай "Галерэі Ў".

 

 

Хто такія затрыманыя ў Беларусі найміты.

Расьсьледаваньне "Новой газеты"

 

Паводле КДБ Беларусі, затрыманая ў ноч на 29 ліпеня ў санаторыі пад Менскам 32 баевікі прыбылі "для дэстабілізацыі становішча ў пэрыяд перадвыбарчай кампаніі". Маскалёўская "Новая газета" правяла расьсьледаваньне і на падставе здабытых дакумэнтаў расказала пра затрыманых, назваўшы іхныя імёны, дэталі біяграфіі, ролю ў ПВК "Вагнэр", апублікаваўшы фатаздымкі, анкеты, расьпіскі.

 

Паводле маскалёўскага выданьня, прыкладна траціна затрыманых — гэта вэтэраны ПВК "Вагнэр". "Служба бясьпекі гэтай прыватнай вайсковай кампаніі "славіцца любоўю да анкетаў, фатаграфіяў, сьпісаў і расьпісак". Часам штабная культура падводзіць і частка гэтых сьпісаў трапляе да журналістаў, — такім чынам "Новая газета" тлумачыць, як здабыла гэтыя дакумэнты. Паводле выданьня, анкеты і фатаздымкі наймітаў былі зробленыя "службай бясьпекі" ПВК у падрыхтоўчым лягеры побач з Молькінам (хутар пад Краснадарам. — "Р.С.").

 

Падаем скарачэньні інфармацыю, здабытую "Новой газетой" пра затрыманых у Беларусі.

 

Андрэй Бакуновіч

 

42 рока. Трапіў у даклад экспэртаў пра сытуацыю ў Лібіі, прадстаўлены Радзе Бясьпекі ААН 24 красавіка 2020 року. Згаданы ў ліку 122 устаноўленых экспэртамі байцоў ПВК "Вагнэр", якія ваююць у Лібіі. Пасьля на старонках маскалёўскага "Федерального агентства новостей", якое, паводле "Новой газеты" належыць Яўгену Прыгожыну (ПВК, як сьцьвярджае РБК, абслугоўваюць структуры, зьвязаныя зь бізнэсоўцам Яўгенам Прыгожыным, блізкім сябрам Уладзіміра Пуйла. — "Р.С.") Андрэй Бакуновіч сваю датычнасьць да ПВК аспрэчваў.

 

Паводле інфармацыі "Новай газеты", снайпэр Бакуновіч браў удзел у баявых дзеяньнях у шэрагах ПВК "Вагнэр" на тэрыторыі самаабвешчанай "Луган[дон]скай народнай рэспублікі" з 2014 року, у студзені 2015-га быў сур’ёзна паранены. Лячыўся ў Луганску, затым у вайсковым клінічным шпіталі Паўднёвай вайсковай акругі Масковіі. Пасьля ачуньваньня ў складзе ПВК "Вагнэр" неаднаразова вылятаў у сырыйскія выправы.

 

Беларускія СМІ, піша маскалёўскае выданьне, спасылаючыся на Службу бясьпекі Ўкраіны, называюць Бакуновіча ўраджэнцам Беларусі, які мае як маскалёўскае, так і ўкраінскае грамадзянства, але гэта ня так, паводле "Новой газеты". Бакуновіч, хоць і мае блізкіх сваякоў у Берасьцейскай вобласьці, нарадзіўся ў Сібіры, і пра яго беларускае грамадзянства дакладных зьвестак няма.

 

Аляксей Сапронаў

 

42 рока. Крыптонім "Маздок". Да 2013 року — кіроўца ў МУС Масковіі. У ПВК "Вагнэр" таксама кіроўца, з восені 2014 року. Нягледзячы на няпоўную сярэднюю адукацыю, у ПВК зрабіў кар’еру. Як вынікае з апублікаванай Беларускай тэлевізіяй перапіскі ў мэсэнджары з адабранага смартфона, ён "старшы групы".

 

Сяргей Маслаў

 

31 рок. Крыптонім "Артыст". Родам з-пад маскалёўскай Калугі. Курсант памежнага інстытуту, які не давучыўся. Рок правёў прапаршчыкам у памежных войсках Масковіі, яшчэ рок — байцом у АМАПе МУС Масковіі "Зубар", а з 2012 року мыў машыны, працаваў таксістам, кур’ерам. У ПВК "Вагнэр" прыйшоў вясной 2016 року. Пабываў у Сырыі.

 

Рустэм Зайдулін

 

45 рокаў. Крыптонім "Салім" (у матэрыяле БелТА "Зайдулен" — "Новая газета"). Ураджэнец Башкірыі. У 2001–2003 роках служыў кантрактнікам у выведцы на тэрыторыі Чачэніі, астатнія рокі — у прыватнай ахове. Як прыватнага ахоўніка прыцягвалі да крымінальнай адказнасьці за перавышэньне паўнамоцтваў. У кампаніі "Вагнэр" не пазьней за 2015 рок. У паслужным сьпісе Сырыя, Украіна.

 

Аляксей Волгін

 

45 рокаў. Крыптонім "Волга". Жыхар Старога Аскола (места ў Белгародзкай вобласьці Масковіі. — "Р.С."), вэтэран чачэнскай кампаніі 1999–2000 рокў. Стралок, кіроўца баявых машын. У ПВК "Вагнэр" з жніўня 2014 року.

 

Сяргей Паўленка

 

46 рокаў. Крыптонім "Знаменск". Жыхар Краснадару. Маёр запасу, вайсковая спэцыяльнасьць — абарона інфармацыі. У цывільным жыцьці спэцыяліст у лягістыцы. У ПВК "Вагнэр" з 2016 року.

 

Рынат Карымаў

 

35 рокаў. Крыптонім "Аватар". Будаўнік з Чалябінску. У 2015 роке ваяваў у баявога камандзіра з крыптонімам "Матарола" у батальёне "Спарта", зь вясны 2016 року — у ПВК "Вагнэр".

 

Тахір Бахцігараеў

 

40 рокаў. Крыптонім "Фартовы". Кіроўца з маскалёўскай Пермі. У ПВК "Вагнэр" з пачатку 2015 року. Пабываў у Сырыі.

 

Уладзімір Лі

 

31 рок. Крыптонім "Музыка". З Растова. Камандзір разьліку буйнакалібэрнага кулямёта. Пасьля звальненьня з войска ў 2010 роке (выведнік-радыст) падпрацоўваў без афіцыйнага афармленьня кухарам або будаўніком.

 

Сяргей Шчарбакоў, Дзяніс Харытонаў, Павел Самарын

 

Шчарбакоў (крыптонім "Люца") і Харытонаў (крыптонім "Баян") — з Астрахані, Самарын — зь Ніжагародзкай вобласьці Масковіі.

 

Аляксандар Алтухоў, Андрэй Кажэўнікаў, Рафік Танаў

 

Падрабязных зьвестак няма; вядома, што яны ў складзе ПВК "Вагнэр" наведвалі Сырыю.

 

"Новая газета" піша, што непасрэдных зьвестак аб прыналежнасьці да ПВК "Вагнэр" Алега Дрыгі, Аляксандра Рудэнкі, Максіма Кошмана, Генадзя Фяцісава, Аляксандра Шубіна, Ігара Шаламенцава, Андрэя Такарэнкі, Фёдара Сяргеева і Арцёма Шацкага выданьне пакуль ня мае. Але, як адзначае СМІ, гэтыя байцы неасьцярожна паводзілі сябе ў сацыяльных сетках, разьмяшчаючы свае фота са зброяй, а часам і ў форме са знакамі прыналежнасьці да ўзброеных фармаваньняў "лнр" або "днр", у выніку чаго трапілі на ўкраінскі сайт "Миротворець". Ці ўдзельнічалі яны ва ўкраінскіх падзеях у складзе ПВК "Вагнэр", або далучыліся пазьней, не ўстаноўлена.

 

Істотнай інфармацыі аб астатніх затрыманых (Міляеву, Сідараву, Бубнову, Ніжніку, Селіхаву, Фаміну, Якімаву, Сердзюкову, Зябліцаву), затрыманых беларускімі спэцслужбамі, "Новая газета" не знайшла.

 

 

25 тысяч на мітынгу Сьвятланы Ціханоўскай у Менску

 

А 18-й гадзіне 30 ліпеня ў менскім парку Дружбы народаў пачынаецца мітынг-канцэрт у падтрымку кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай. Разам зь ёй выступяць паплечніцы Марыя Калесьнікава са штабу Віктара Бабарыкі і Вераніка Цапкала, анансавалі музычныя гурты :B:N:, Litesound і іншыя.

 

Вядоўцы мітынгу-канцэрту — Павал Касьцевіч і Артэміс Ахпаш.

 

Акцыя легальная, уваход вольны. Але пляцоўка абкружаная агароджай, міліцыя зьбіраецца надглядаць наведнікаў праз мэталашукальнікі.

 

Расклад

 

18:00 — пачатак.

18:30 — гурт Loudscage.

18:40 — гурт PyLai.

19:00 — выступы Вольгі Севярынец, Аляксандры Зьверавай і сваякоў затрыманых.

19:10 — сьпявачка Лера Яскевіч.

19:30 — сьпявак і юрыст штабу Бабарыкі Максім Знак.

19:50 — гурт :B:N:

20:10 — выступы Сьвятланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкалы і Марыі Калесьнікавай.

21:00 — выступ ініцыятывы "Честные люди".

21:10 — сьпевакі Alexander Kiss і Аляксандар Kosmas з удзелам Ціханоўскай, Цапкалы і Калесьнікавай.

21:20 — гурт Litesound.

 

17:55 У парку Дружбы народаў перабоі з сувязьзю. Людзі працягваюць зьбірацца. Міліцыя абгарадзіла парк па пэрымэтры. Прайсьці можна толькі праз кантрольна-прапускныя пункты з надглядам і відэафіксацыяй.

 

18:00 Па прылеглых вуліцах да месца збору людзі ідуць вялікімі групамі, у тым ліку са сьцягамі. Рамак на ўваходзе няма, але ўсіх на ўваходзе надглядаюць, правяраюць торбы.

 

18:30 Людзі працягваюць зьбірацца. Паведамляюць пра заторы і перабоі з грамадзкім транспартам на вуліцах, прылеглых да парку Дружбы народаў.

 

18:40 Паводле ацэнак прысутных, людзей на мітынгуў падтрымку Сьвятланы Ціханоўскай болей, чым на папярэднім. 19 ліпеня, паводле розных ацэнак, у парку Дружбы народаў было болей за 7 тысяч чалавек.

 

18:43 Журналіст "Настоеящего времени" паведамляе, што шматлюдныя патокі ідуць па прылеглых вуліцах на плошчу Бангалор, нягледзячы на тое, што мітынг ужо пачаўся.

 

18:45 Вельмі эмацыйна са сцэны выступіў драматург Андрэй Курэйчык. Яго сустрэлі цёпла, гучнымі воплескамі. Ён сказаў, што калі думае пра Ціханоўскага, узгадвае казку Шварца "Забіць дракона".

 

— Калі я думаю пра Сяргея, я ўзгадваю казку Шварца "Забіць дракона", Сяргей — наш Лансэлот. І другі рыцар — Сьвятлана Ціханоўская, якая кінула выклік дракону. Але кожны павінен забіць у сабе дракона, забіць страх, — скзааў Курэчык.

 

Таксама Курэйчык сказаў, што калі яму было 14 рокаў, Лу-кака стаў прэзыдэнтам. Цяпер яму сорак. Яго сыну праз рок будзе 14, і ён верыць, што калі ягонаму сыну споўніцца 14 рокаў, краіна будзе зь іншым прэзыдэнтам.

 

Курэйчык апавёў, што калі пісаў сцэнар да фільму "Ёлкі", прыдумаў "тэорыю шасьці поціскаў рукі": і калі цяпер кожны зь беларусаў скажа шасьці сваім знаёмым далучыцца да плятформы "Голас", прагаласаваць за Сьвятлану Ціханоўскую — разам беларусы змогуць перамагчы.

 

18:50 Як паведамляюць нашы наведнікі, тралейбусны рух у раёне плошчы Бангалор спынены. Шмат людзеі ідуць ў кірунку парку Дружбы народаў пешкі.

 

19:00 На мітынгу шмат бел-чырвона-белых сьцягоў і некалькі дзяржаўных чырвона-зялёных сьцягоў.

 

Паводле падлікаў журналістаў, якія знаходзяцца на месцы падзей, у Парку дружбы народаў ужо больш за 10 тысяч чалавек. У раёне вуліцы Багдановіча на прапускных пунктах утварыліся чэргі ў 100–200 чалавек. Пры гэтым міліцыянты на пунктах пропуску правяраюць хутка. Паводле карэспандэнта, міліцыя паводзіць сябе ветліва і не перашкаджае прысутным. Уся бэтонная пляцоўка ў парку запоўненая людзьмі, людзі ўжо стаяць на зялёнай зоне.

 

19:05 Выступае бацька палітвязьня Зьмітра Фурманава з Горадні Аляксандар, былы вайсковец. Ён апавёў, як затрымалі яго сына, сям'я трымае галадоўку. Людзі сустрэлі яго гучнымі воплескамі, скандавалі "Ганьба!", калі ён расказваў пра затрыманьне сына.

 

Ён сказаў, што напісаў ліст Лу-каке — адказу няма. Паводле яго, сьледчыя ў справе сына мяняюцца, адвакат ня можа азнаёміцца са справай. Маці і дзяўчына Зьмітра галадаюць пятыя суткі — ніякай рэакцыі з боку ўладаў. Затое іх падтрымліваюць простыя людзі, апавёў Аляксандар Фурманаў.

 

19:10 Наступнай са сцэны выступіла дзяўчына Эдуарда Бабарыкі Аляксандра Зьверава. Прысутныя цёпла яе сустрэлі.

 

— Нас усіх аб’ядноўвае адно пачуцьце — каханьне. Я правяла разам з Эдуардам 7 рокаў. Ён ніколі ня быў ідэальным, але заўсёды марыў зрабіць лепш. Віктар Дзьмітрыевіч заўсёды хацеў для беларусаў чагосьці большага. Ён заснаваў дабрачынны фонд "Шанец". Ён вярнуў на радзіму карціны беларускіх мастакоў, падтрымаў фэстываль "Тэарт", — сказала Аляксандра Зьверава.

 

Людзі актыўна разьбіраюць белыя стужкі і ўлёткі, якія раздаюць на мітынгу. Пра гэта карэспандэнту апавёў прадстаўнік ініцыятывы "Честные люди" Юрась. Толькі ў яго аднаго разабралі больш за 300 стужак і ўлётак.

 

19:17 Паводле праваабаронцаў #controlby, якія займаюцца падлікам колькасьці прысутных на пратэстных акцыях, на 1900 на мітынгу прысутнічала ня менш за 25 тысяч чалавек.

 

19:18 — Я вельмі хвалююся, як і перад кожным выступам, — расказала Сьвятлана Ціханоўская ў стрыме па дарозе на мітынг. — Я разумею, што там вельмі шмат людзей. Хвалююся, каб нічога кепскага ня здарылася сёньня ў сувязі з гэтымі затрыманьнямі, баевікамі.

 

Яна паведаміла, што заўтра яны аднаўляюць паездкі па Беларусі, у пляне яшчэ 9 местаў.

 

19:20 Сьвятлана Ціханоўская на нашае пытаньне, ці верыць яна, што Лу-кака пагодзіцца на ейнае запрашэньне правесьці зь ёй дэбаты, адказала:

 

— Гэта ж яго права вырашаць, пагаджацца ці не. Я запрасіла яго амаль што як на белы танец.

 

19:25 Людзі стаіць таксама за агароджай, але не праходзяць церпаз прапускныя пункты. З боку вуліцы Карастаянавай выстраіліся чэргі даўжынёй каля 100 мэтраў.

 

19:30 Выступае жонка Паўла Севярынца Вольга.

 

19:45 У той час, як у Менску праходзіць мітынг-канцэрт у падтрымку кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай, у Салігорску яе давераныя асобы таксама сабралі мітынг у яе падтрымку.

 

На мітынг прыйшлі сотні людзей. Грае музыка, некаторыя людзі трымаюць у руках бел-чырвона-белыя сьцягі, нехта прыйшоў зь дзяржаўным сьцягам. Выступоўцы заклікаюць кожнага рабіць нешта "для нашай агульнай перамогі". Людзі скандуюць "Хопіць!", "Перамен!".

 

20:10 Выступае Сьвятлана Ціханоўская.

 

Сярод іншага яна зьвярнулася да сілавікоў.

 

— Што вы робіце, на вуліцу ж выходзяць вашы дзці, маці, сёстры. Ня трэба іх біць. Людзі проста выйшлі выказаць сваё меркаваньне. Паглядзіце нам у вочы. Мы гэткія самыя, як вы.

 

Бабуля, якая прадае ў пераходзе кроп, не злачынца. Людзі, якія хочуць годнага жыцьця, не злачынцы. Беларусы, якія падтрымліваюць альтэрнатыўнага кандыдата — не злачынцы. Гэта наш народ. Народ, які хоча мірнага зьмяненьня ўлады. Калі ласка, не ідзіце супраць свайго сумленьня, не ідзіце супраць свайго народу, — сказала Сьвятлана Ціханоўская.

 

— Мой муж Сяргей Ціханоўскі — не злачынца, — пачала Сьвятлана Ціханоўская гісторыю пра тое, як ейнаму мужу Сяргею пераквіліфакавалі артыкул на падрыхтоўку і ўдзел у масавых беспарадках і прывязалі да ягонай справы затрыманых 29 ліпеня маскалёўскіх баевікоў.

 

Я лічу, што з баевікамі трэба разьбірацца асобна, а выбары праводзіць як належыць, — сказала Ціханоўская.

 

20:30 Сьвятлана Ціханоўская сярод іншага паабяцала правесьці рэфэрэндум па вяртаньні Канстытуцыі 1994 року, калі стане прэзыдэнтам.

 

На кожнай акцыі яна пасьлядоўна абяцае правесьці прэзыдэнцкія выбары цягам паўроку і выпусьціць палітычных і эканамічных вязьняў.

 

20:35 Так выглядае парк Дружбы народаў з вышыні.

 

"Мінімум 30 тысяч чалавек у парку Сяброўства народаў на мітынгу Сьвятланы Ціханоўскае!", — перадае тэлеграм-канал NEXTA Live.

 

Паводле праваабарончага цэнтру "Вясна", да 20:30 цераз кантрольныя пункты прайшлі 34 тысячы чалавек.

 

20:50 Вераніка Цапкала са сьлязьмі на вачах расказала гісторыю, што супраць яе маці сфальсыфікавалі справу і ўзялі пад варту яе проста ў шпіталі, дзе яна лячылася ад раку 3-й ступені. Калі Вераніка Цапкала трапіла да маці ў шпіталь, то пабачыла, што маці ляжыць на падлозе, прыкутая да батарэі той рукой, на якой ёй рабілі хіміятэрапію.

 

— 20 рокў я бачу перад сабой гэтую карціну, як мая маці ляжыць на падлозе, прыкутая да батарэі хворай рукой.

 

Вераніка Цапкала сказала, што ўлады пачалі зьбіраць у школе інфармацыю пра дзяцей і яе як маці. Самае балючае, сказала яна, што больш за ўсё інфармацыі сталі зьбіраць пра дзіця, якое моцна прывязанае да яе эмацыйна. Таму яна вымушана была вывезьці дзяцей зь Беларусі.

 

— Шаноўны прэзыдэнт, мы далі вам 26 рокаў, каб наш народ стаў жыць лепей, але вы гэтаму не далі рады. А цяпер мы хочам перамен, — сказала Вераніка Цапкала.

 

21:15 Як паведамляе карэспандэнт зь месца падзей, стала блага хлопцу, які стаяў перад сцэнай. Гэта яму клікалі хуткую. Яго вынесьлі за сцэну да машыны хуткай дапамогі валянтэры. Пасьля дапамогі мэдыкаў хлопцу стала лепш.

 

21:50 Мітынг скончыўся, усе разыходзяцца. На заканчэньні мітынгу людзі запалілі ліхтарыкі на тэлефонах і прасьпявалі "Разбуры турмы муры".

 

"Радыё Свабода", 30 ліпеня 2020 р.

 

 

Пікантныя падрабязнасьці: санаторый, дзе затрымалі "баевікоў",

належыць ФПБ, кіраўнік якой кіруе перадвыбарным штабам Лу-какі

 

Цалкам верагодна, што гучнае затрыманьне "вагнэраўцаў", пра які нам распавялі ўлады напярэдадні — пастаноўка.

 

Пікантныя падрабязнасьці гэтага спэктаклю распавядае телеграм-канал NEXTA.

 

Па дадзеных каналу, "спэцапэрацыя" праходзіла ў санаторыі "Беларусачка".

 

І вось што з гэтае нагоды піша NEXTA:

 

Санаторый знаходзіцца непадалёку ад заканчэньня праспэкта Пераможцаў. Бліжэй няма куды да Драздоў ды Палацу незалежнасьці.

 

Выбар санаторыя для месца пастаноўкі прадыктаваны вельмі простым фактам.

 

Кіруе здраўніцаю лепшы сябар кіраўніка справамі "прэзыдэнта" Віктара Шэймана — былы начальнік Галоўнага клінічнага цэнтру Узброеных сіл РБ палкоўнік Савіцкі Святаслаў Фёдаравіч.

 

І вішанька на торце — санаторый падуладны ды належыць... ФПБ. А кіраўнік ФПБ Міхаіл Орда, у сваю чаргу, узначальвае перадвыбарчы штаб Лу-какі.

 

Па чыстае выпадковасьці Орда наведваў санаторый за дзень да "спэцапэрацыі".

 

"Беларускі партызан"

 

 

Працаўнікі Гомельскага камбіната зладзілі халодны душ агітатару "Сашы 3%"

 

Віцэ-прэм'ер Снапкоў быў шакаваны рэакцыяй калектыву.

 

Працаўнікі Гомельскага тлушчавага камбіната красамоўна адказалі віцэ-прэм'еру Снапкову, ці падтрымаюць яны Сашу 3%, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

 

"Учора на Гомельскі тлушчавы камбінат прыязджаў першы намеснік прэм'ер-міністра Снапкоў, — піша чытач. — Агітаваў за Лу-каку, палохаў тэорыямі змовы, казаў, што "сусветнага рынку не існуе, а ўсе грошы сканцэнтраваныя ў 20-30 чалавек". Дзіўна гэта было слухаць ад чалавека з эканамічнай адукацыяй.

 

Снапкову задавалі пытанні, якія хвалююць людзей — пра ільготы, заробкі, чаму, камбінат знаходзіцца на санацыі, і частка маёмасці ўжо распрададзеная. Пыталіся пра тое, чаму працаўнікоў звальняюць, чаму прэмій няма. Адказаў не было.

 

У канцы сустрэчы Снапкоў спытаў:

 

— Дык вы будзеце галасаваць за Лу-каку?

 

Адказам была мёртвая цішыня ў зале. Вось гэта тое самае пачуццё гонару за людзей!"

 

 

Дырэктар і працаўнікі гарадзенскага спарткомплексу

паказальна выйшлі з лукашэнкаўскага прафсаюза

 

Адкрыты ліст Віктара Шумеля.

 

Дырэктар гарадзенскага цэнтральнага спартыўнага комплексу "Нёман" напісаў адкрыты ліст старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і кіраўніку ініцыятыўнай групы Лу-какі Міхаілу Орду. Віктар Шумель просіць адкрыта адмовіцца ад падтрымкі прафсаюзамі кожнага кандыдата ў прэзідэнты, захаваўшы нейтралітэт у гэтым пытанні, і зрабіць адкрытую заяву. Сам жа дырэктар ЦСК "Нёман", як і многія ягоныя супрацоўнікі напісалі заявы аб выхадзе з прафсаюзаў.

 

— Проста многае абурае, таму я наважыў рызыкнуць гэтым мінімумам — працай. Так, у нас многія напісалі заявы, большасць — з 1 жніўня. Такая пастанова людзей ускалыхнула вышэйшыя арганізацыі. Людзей спрабавалі пераканаць не выходзіць з прафсаюзаў. І я наважыў, каб не думалі, што ўладкоўваю нейкі пераварот у арганізацыі і спрабую перавабіць людзей у нейкі бок, напісаць асабісты зварот ад свайго імя, — пракаментаваў свой адкрыты ліст Віктар Шумель.

 

Ён распавёў, што адправіў яго Орду і праз электронную пошту, і праз звычайную. Тэкст адкрытага ліста Віктар Шумель таксама размясціў у сацыяльных сетках.

 

Нагодай для ягонага абурэння сталі словы Міхаіла Орды аб тым, што прафсаюзамі 15 ліпеня прынятае заява ў падтрымку Лу-какі.

 

— І мы, арганізацыя працоўных, пастанавілі аб падтрымцы на будучых выбарах Аляксандра Рыгоравіча Лу-какі. Гэта наша агульная пастанова, — заявіў кіраўнік ФПБ Міхаіл Орда.

 

Тады ж ён заклікаў усіх людзей "зрабіць правільны і ўзважаны выбар на карысць чалавека, які ў кожнай сітуацыі бароніць інтарэсы нашай дзяржавы і народа".

 

У сваім лісце яму Віктар Шумель кажа, што такія дзеянні старшыні прафсаюзаў выклікалі незадаволенасць у калектыве і многія, уключаючы і самога дырэктара ЦСК, падалі заявы аб выхадзе з прафсаюзаў. Асноўная прычына незадаволенасці — нязгода з пунктам гледжання Міхаіла Орды аб падтрымцы аднаго кандыдата ў прэзідэнты.

 

"Далёка не "агульны" погляд вы выказалі... Я не падзяляю той пункт гледжання, які вы выказалі, у тым ліку і ад майго імя як члена прафсаюза, таму не маю жадання быць членам вашай арганізацыі і браць удзел у яе фінансаванні", — напісана ў адкрытым лісце.

 

Віктар Шумель упэўнены, што прафсаюзы павінны займацца ў першую чаргу абаронай правоў працоўных — і таму просіць Міхаіла Орду адмовіцца ад заяў, не датычных наўпроставай дзейнасці прафсаюзаў, а таксама — ад падтрымкі якіх-небудзь кандыдатаў у прэзідэнты.

 

"Сваю думку я ніколі не хаваў, але і не заўсёды бараніў яе, ішоў на кампрамісы. Цяпер, думаю, менавіта той час, калі трэба гаварыць адкрыта і бараніць сваё законнае меркаванне. І хай не для свайго дабра, дык для выгоды агульнай, выгоды нашых дзяцей. Хай гэта створыць цяжкасці ў кароткатэрміновай перспектыве — думаю, усё адно абернецца плюсам у доўгатэрміновай", — напісаў ён у сваім Фэйсбуку.

 

Віктар Шумель узначальвае ЦСК "Нёман" з 2017 року. Да гэтага ён працаваў на пасадзе інспектара, а затым начальніка парку актыўнага адпачынку "Каробчыцкі Алімп" — структурнае падраздзяленне ЦСК "Нёман". Кандыдат у майстры спорту ў спартыўным арыентаванні. Мае судзейскую катэгорыю "Суддзя ў спорце нацыянальнай катэгорыі Рэспублікі Беларусь". Актыўны ўдзельнік і арганізатар розных спартыўных спаборніцтваў: чэмпіянатаў Гарадзенскай вобласці і Беларусі ў лёгкаатлетычным кросе і маўнцінбайку, кубак места Горадні ў спартыўным арыентаванні, які з'яўляецца стартам сусветнага рэйтынгу, лёгкаатлетычны прабег "Гарадзенская начная дзясятка" і іншыя.

 

 

СБУ патрабуе выдаць "вагнераўцаў" Украіне

 

Таксама аб экстрадыцыі баевікоў выказалася ўкраінскае МЗС.

 

Кіеў будзе ініцыяваць экстрадыцыю затрыманых у Беларусі баевікоў ПВК "Вагнера", якія ваявалі на Данбасе.

 

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс-Україна" са спасылкай на прэс-цэнтр Службы бяспекі Украіны

 

"СБУ будзе ініцыяваць пытанне экстрадыцыі затрыманых у Беларусі баевікоў", — заявілі ў структуры. Непасрэдна пытаннямі экстрадыцыі займаецца Офіс генпракурора.

 

Раней МЗС Украіны таксама заявіла, што пытанне аб экстрадыцыі затрыманых у Беларусі баевікоў ПВК "Вагнера" будуць разглядаць адпаведныя органы.

 

У дыпламатычным міністэрстве адзначаюць, што пільна сочаць за сітуацыяй вакол затрымання пад Менскам некалькіх дзясяткаў маскалёўскіх баевікоў, сярод якіх і тыя, хто ваяваў на Данбасе.

 

"Украіна даўно папярэджвала, што ўдзельнікі маскалёўскіх акупацыйных сіл і незаконных узброеных фармаванняў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на Усходзе Украіны, выкарыстоўваюцца ў іншых пунктах свету і ўяўляюць пагрозу. Выяўленне гэтых баевікоў у Беларусі пацвярджае гэты факт і сведчыць, што яны могуць быць выкарыстаныя для дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў", — адзначаюць у заяве.

 

Пытанні аб магчымай экстрадыцыі ці іншых прававых дзеяннях, дадае МЗС, "будуць разглядацца адпаведнымі праваахоўнымі і адмысловымі органамі".

 

Першым ідэю аб выдачы затрыманых у Беларусі наймітаў ПВК "Вагнера" выказаў экс-кіраўнік украінскага МЗС Павел Клімкін.

 

— У Менску затрымалі маскалёўскіх баевікоў з ПВК "Вагнера". Што яны там рабілі і чаго хацелі перад прэзідэнцкімі выбарамі — гэта няхай Лу-кака высвятляе і кантралюе. Але ў сетцы ўжо ёсць іх прозвішчы, я б хуценька іх праверыў, ці не ваявалі яны на Данбасе і калі так, то патрабаваў бы неадкладнай выдачы ва Украіну. Па-першае, ім трэба арганізаваць тут паказальны судовы працэс, а па-другое, будзе каго мяняць на нашых палітычных зняволеных і закладнікаў, — падкрэсліў Клімкін.

 

 

Затрыманыя пад Менскам маскалі накіроўваліся ў трэцюю краіну

 

Дзмітрый Мезенцаў заявіў, што яны мелі намер вылецець з Менска 25 ліпеня.

 

Амбасадар Масковіі ў Беларусі заявіў, што затрыманыя маскалі накіроўваліся транзітам у трэцюю краіну, але праз спазненне на рэйс засталіся і пасяліліся ў санаторыі "Беларусачка" пад Менскам. Заява дыпламата апублікаваная на сайце амбасады Расейскай Федэрацыі.

 

Ён таксама назваў беспадстаўнымі сцвярджэнні аб спробе ўмяшання затрыманых маскалёў ва ўнутраныя справы Беларусі. На ягоную думку, гэта "толькі дапамагае непрыяцелям "саюзнай дзяржавы" ўносіць разлад у "братэрскія" стасункі нашых краін.

 

— Маскалі, якiя засяліліся ў санаторыі "Беларусачка" пад Менскам, былі вымушаныя гэта зрабіць у сувязі з тым, што спазніліся на рэйс з Нацыянальнага аэрапорта сталіцы Беларусі, накіроўваючыся транзітам у трэцюю краіну. Яны мелі намер вылецець з Менска 25 ліпеня і не планавалі знаходзіцца ў Беларусі працяглы час, а шмат пазней мелі намер вярнуцца ў маскалёўскую сталіцу з іншай дзяржавы таксама самалётам, абмінаючы тэрыторыю Беларусі. Падставай для іх прыезду ў краіну з'явіўся ўкладзены кантракт з адной з камерцыйных фірмаў, зарэгістраванай тут у Беларусі, а кожны з прыбыўшых маскалёў меў з гэтым прадпрыемствам укладзеную працоўную дамову, — заявіў Мезенцаў.

 

Ён таксама адзначыў, што паводле інфармацыі, якую яшчэ трэба будзе ўдакладніць, маскалі могуць з'яўляцца супрацоўнікамі прыватнага ахоўнага прадпрыемства, якое забяспечвае ахову энэргетычнай інфраструктуры і рэсурсаў за мяжой — зусім не ў Беларусі.

 

— Чакаем ад кампетэнтных органаў Рэспублікі Беларусь доваднай інфармацыі, якая пацвярджае абгрунтаванасць праведзенага затрымання маскалёўскіх грамадзян і выстаўленых ім абвінавачванняў у шэрагу артыкулаў Крымінальнага Кодэксу РБ, як і распачынання крымінальнай справы, пра якую абвешчана 30 ліпеня, — падкрэсліў [рэзкі] пасол.

 

Мезенцаў таксама распавёў, што 30 ліпеня падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем запатрабаваў забяспечыць доступ консульскіх супрацоўнікаў да маскалёў, пра што была накіраваная адпаведная нота.

 

У адказе на адно з пытанняў карэспандэнтаў дыпламат адзначыў, што "нашэнне камуфляжнай формы, як і нежаданне падтрымаць хлебасольная славянскія традыцыі, "негатоўнасць" падняць "добрую чарку" за сяброў — у перыяд знаходжання ва ўсякім санаторыі Беларусі — не бачацца падставай для такой пільнай увагі СМІ, як і асновай для дзеянняў праваахоўных органаў без пераканаўчых і важкіх на тое падстаў".

 

"Хартыя’97%", 30 ліпеня 2020 р.

 

 

Гара нарадзіла турнікет: пад маркай таго, што краіну наваднілі маскалёўскія баевікі,

улады ўводзяць металашукальнікі на мітынгах Ціханоўскай

 

Учорашняя інфармацыя пра затрыманне ў Беларусі 33 байцоў прыватнай маскалёўскай ваеннай кампаніі выклікала шмат гаданняў і дадумак. І адназначна прывядзе да ўскладненняў у адносінах з Масковіяй. Калі баевікі сапраўды былі засланыя, гэта варожы крок з боку Масковіі, блізкі да гібрыднай вайны. Калі баевікі не былі засланыя, а былі схопленыя па сваёй крывой дарозе ў Афрыку ці яшчэ некуды, гэта будзе ўспрынята Масковіяй як варожы крок з боку Беларусі і не будзе пакінута без рэакцыі. Так ці інакш, у сілу гэтага ў найбліжэйшы час Беларусь павернецца ў бок Захаду — самаізаляцыя ў нас немагчымая, тут не Карэя, народ прывык да іншага жыцця.

 

Навідавоку — нелагічнасць (або логіка) крокаў у адказ.

 

Калі вы выявілі гібрыдную сілу на сваёй тэрыторыі ды іншыя такія групы канцэнтруюцца каля Пскова, то напрошваецца закрыццё межаў, спыненне пасажырскага транспартнага злучэння і выхад з дамоваў пра супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. Грамадства — і альтэрнатыўная кандыдатка ў прэзідэнты — не проста зразумелі б такія крокі, але і падтрымалі б.

 

Між тым, адзіны рэальны крок, які робіцца: надгляд і рамкі на перадвыбарчых мітынгах — іх рэальна праводзіць адна Ціханоўская, бо толькі адна яна здольная іх сабраць.

 

Рамкі і надгляд у прасторных парках беларускіх местаў маюць адзіны практычны эфект: бюджэтнікі будуць баяцца прыходзіць пад страхам ідэнтыфікацыі, такая чыста псіхалагічная мера.

 

Такім чынам, у сухой рэшце: пад маркай таго, што краіну наваднілі маскалёўскія баевікі, улады ўводзяць металашукальнікі на мітынгах Ціханоўскай.

 

Ці ўдасца такім чынам лукашэнкаўцам зменшыць колькасць удзельнікаў сустрэч Ціханоўскай, стане зразумела сёння ўвечары ў Менску, дзе а 18-й запланаваны вялікі канцэрт у яе падтрымку ў парку Дружбы народаў. А таксама ў наступныя тры дні ў местаах Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны, куды кандыдатка едзе з вялікім турнэ.

 

Андрэй Дынько

 

 

Ціханоўская зноў пабіла рэкорд колькасці ўдзельнікаў: мітынг-канцэрт у Менску

 

Мітынг-канцэрт за перамены ў мінскім парку Дружбы народаў пачаўся а 18-й гадзіне і прадоўжыцца да 22-й. Праваабаронцы налічылі больш за 25 тысяч удзельнікаў. Такім чынам Ціханоўская зноў пабіла рэкорд колькасці ўдзельнікаў, нягледзячы на неспакойную атмасферу, выкліканую затрыманнем расійскіх баевікоў.

 

На канцэрце, акрамя Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкала, выступаюць: жонка зняволенага Паўла Севярынца Вольга, блогерка-спявачка Лера Яскевіч, удзельнікі "Эўрабачання" Litesound, вядучы Артэміс Ахпаш, які сышоў з дзяржаўнага тэлебачання, :B:N: — гэта класіка андэграўнднага беларускамоўнага року.

 

Падтрымаць Ціханоўскую прыйдуць таксама PyLai, Loudscage, Alexander Kiss, Сяргей Kosmas, Павел Касцевіч.

 

30 ліпеня дзяржсакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў заявіў пра пагрозу правакацый з боку маскалёўскіх баевікоў. Ціханоўская ў сваю чаргу сказала, што ўсе запланаваныя мерапрыемствы яе штаба будуць праходзіць у планавым рэжыме. Аднак будуць узмоцненыя меры бяспекі. У прыватнасці, вакол зоны канцэрта стаяць рамкі з металашукальнікамі.

 

Як праходзіць мітынг-канцэрт — сачыце ў нашым анлайне. Карэспандэнты "Нашай Нівы" будуць на месцы падзей ад пачатку да канца.

 

17:22 Першыя людзі пачалі падыходзіць яшчэ за гадзіну да пачатку мерапрыемства. Ля метро людзі ўжо навязваюць сабе на рукі белыя стужкі і ідуць у бок Бангалор.

 

17:30 Каля сцэны арганізатары зрабілі лавачкі для пенсіянераў, інвалідаў і людзей з дзецьмі. Сабраліся ўжо некалькі соцень чалавек.

 

17:35 Некалькі сотняў чалавек стаяць нават недаходзячы да Бангалор у раёна Макдональдса. Людзі ідуць цэлымі калонамі ад метро.

 

17:38 Нагадаем, сёння таксама на БТ паказалі дэбаты некалькіх кандыдатаў у прэзідэнты. Лу-кака і Святлана Ціханоўская адмовіліся ў іх удзельнічаць. Аднак пазней Ціханоўская запісала відэаролік, у якім паклікала Лу-каку сустрэцца на дэбатах сам-насам у жывым эфіры.

 

17:41 Патокі людзей ужо такія вялікія, што яны не паспяваюць прайсці пешаходныя пераходы каля месца мітынгу на зялёнае святло — у працу ўключыліся рэгуліроўшчыкі. 

 

17:43 Карэспандэнт паведамляе аб праблемах з інтэрнэтам у раёне правядзення мітынгу.

 

17:57 У найбліжэйшых вуліцах, у раёне правядзення мітынгу, пачалі ўзнікаць дарожныя заторы.

 

18:01 Карэспандэнтка сустрэла людзей, у якіх на рынгтоне стаіць песня "Муры". Песня польскага барда Яцэка Качмарскага часоў "Салідарнасці" стала адным з сімвалаў палітычнага лета — 2020 у Беларусі.

 

18:05 Вылучаная пляцоўка перад сцэнай запоўненая людзьмі на 70%, месцічы ўсё яшчэ падыходзяць. Але прастора па-за вылучанай пляцоўкай яшчэ не запоўнена.

 

18:33 А шостай гадзіне пачаўся канцэрт, як і планавалася па праграме. Карэспандэнты перадаюць пра шматтысячныя чэргі да ўваходаў на пляцоўку з усіх бакоў. Варта адзначаць, што ад колькасці людзей на пляцоўцы не працуе інтэрнэт, таму і тэкставая інфармацыя, і фоты будуць даходзіць са спазненнем. Відэастрымы з месца падзей пакуль што не працуюць.

 

18:39 Карэспандэнты будуць выходзіць з зоны мітынгу, перадаваць інфармацыю і вяртацца — вельмі спецыфічная сёння форма працы ў сувязі з перагрузкай інтэрнэту.

 

18:43 Перад прысутнымі выступіў драматург і сцэнарыст Андрэй Курэйчык. Ён параўнаў Ціханоўскага з Лансэлотам. А Ціханоўскую — з другім рыцарам, які кінуў выклік цмоку.

 

18:46 Тым часам пачаўся стрым на канале "Краіна для жыцця", на якім можна пабачыць працу штабу перад выступленнем Ціханоўскай.

 

18:52 Шматлюдныя патокі працягваюць ісці на плошчу Бангалор, нягледзячы на тое, што мітынг ужо пачаўся.

 

19:00 Паводле Tut.by, каля 19-ай гадзіны на мітынгу сабралася 7-10 тысяч чалавек. Сама Ціханоўская толькі што раздрукавала сваю прамову.

 

19:05 Ціханоўская пакуль што ў машыне трэніруецца з прамовай. Прынамсі, частка прамовы будзе па-беларуску. У машыне Ціханоўская разам з камандай слухаюць "Разбуры турмы муры".

 

19:14 Праваабаронцы налічылі больш за 25 тысяч удзельнікаў на 19:00. Людзі працягваюць падыходзіць. Такім чынам, Святлана Ціханоўская ўжо пабіла рэкорд папярэдніх мітынгаў.

 

19:18 Выступілі бацька палітвязня Дзмітрыя Фурманава, наступная мае быць Вольга Севярынец.

 

19:32 На сцэне выступіла дзяўчына Эдуарда Бабарыкі Аляксандра Зверава.

 

— Я вельмі стамілася баяцца, але я перакананая, што казаць праўду трэба, — сказала Аляксандра.

 

19:35 Ціханоўская ў стрыме па дарозе на мітынг прызналася, што вельмі хвалюецца. Хвалюецца, каб нічога кепскага ня здарылася сёння ў сувязі з апошнімі затрыманнямі. Яна паведаміла, што заўтра яны аднаўляюць паездкі па Беларусі, у плане яшчэ 9 местаў.

 

19:40 Выступіла жонка Паўла Севярынца — Вольга. Яна заклікала падтрымаць палітвязняў і напісаць ім лісты.

 

20:01 Выступіла жонка палітвязня Марына Адамовіч. Натоўп вітае яе: "Свабоду!" і "Жыве Беларусь!". Ціханоўская разам з паплечніцамі пакуль што стаіць у заторы.

 

20:13 Ціханоўская пачала выступаць па-беларуску.

 

20:19 Карэспандэнт перадае з места, што колькасць людзей ацаніць немагчыма, такой колькасці ў Менску ніколі не збіралася. Людзі працягваюць падыходзіць, чэргі стаяць на ўсіх прапускных пунктах

 

20:21 Ціханоўская сказала, што ідзе ў прэзідэнты дзеля свайго мужа і беларусаў. Распавяла, як пазнаёмілася з Сяргеем, калі была студэнткай чацвёртага курса.

 

— Хачу сказаць, што мой муж расплюшчыў людзям вочы і даў надзею на перамены. Ён ужо два месяцы ў СІЗА.

 

Людзі скандуюць "Свабоду!".

 

20:24 Ціханоўская выказалася пра гісторыю з расійскімі баевікамі. Яна мяркуе, што ўлады імкнуцца прывязаць гэтую гісторыю на Ціханоўскіх.

 

— Вы ламаеце лёс чалавека, не аднаго чалавека, а ўсіх палітзняволеных і іх сямей, — кажа Ціханоўская.

 

Людзі крычаць "Свабоду!".

 

— З гэтымі баевікамі трэба разбірацца асобна. А выбары хай праходзяць па законе, — кажа Ціханоўская.

 

19:52 Мора людзей. Запаркавацца немагчыма за 2 км, працягваюцца патокі людзей.

 

20:28 — Света, Света! — скандзіруе шматтысячны натоўп.

 

20:31 Ціханоўская заклікала людзей прыходзіць на выбары толькі 9 жніўня, не галасаваць датэрмінова. Яна паабяцала зрабіць 3 рэчы: 1. вызваліць палітычных і эканамічных вязняў; 2. правесці рэферэндум па вяртанні Канстытуцыі 1994; 3. правесці новыя сумленныя прэзідэнцкія выбары.

 

20:34 — Толькі разам мы можам пабудаваць краіну для жыцця, — завяршыла прамову Ціханоўская.

 

Відавочна, што Ціханоўская набралася досведу і ператварылася ў сапраўднага трыбуна.

 

20:36 Далей слова ўзяла Марыя Калеснікава.

 

— Шчаслівая быць на гэтым месцы, шчаслівая бачыць вас, — кажа яна.

 

20:38 "Мінімум 30 тысяч чалавек у парку Сяброўства народаў на мітынгу Сьвятланы Ціханоўскае!", — перадае youtube-канал NEXTA Live.

 

20:41 Праваабаронцы паведамляюць пра 34 тысячы ўдзельнікаў на 20:30.

 

20:44 — Я магу ўсё змяніць! — заводзіць натоўп Калеснікава.

 

21:05 Пазней на арэну выйшла Вераніка Цапкала. Яна пачала вельмі эмацыйную прамову пра лёс яе маці. Цапкала, ледзь стрымліваючы слёзы, расказвала, як супраць яе маці, хворай на рак, сфальсіфікавалі справу. Яна абвінаваціла ў гэтым кіраўніцтва краіны. Яна расказала шчымлівую гісторыю, як яе хворую маці, пасля хіміятэрапіі, прывязалі да батарэі, падчас сустрэчы з дачкой.

 

21:12 Цапкала шмат выказваецца на сямейную тэматыку. Кажа, што ўлада не паважае людзей, называе іх "кнырамі, свінаматкамі". Абвінаваціла ўлады ў цкаванні дзяцей. Вераніка Цапкала сказала, што ўлады пачалі збіраць у школе інфармацыю пра дзяцей і яе як маці.

 

— Мы з сястрой прасілі пусціць нас да маці, доўга ўгаворвалі кожны дзень. Але калі нас пусцілі — палова маёй душы памерла там. 20 рокаў я бачу перад сабой гэтую карціну, як мая маці ляжыць на падлозе, прыкутая да батарэі хворай рукой, — кажа са слязамі Цапкала.

 

21:21 Калі Ціханоўская скончыла прамову, некаторыя людзі сышлі, аднак асноўная маса людзей засталася на мітынгу.

 

21:49 Тысячи агеньчыкаў! Аказваецца нават Бангалор можа быць прыгожым.

 

21:54 100 рокаў таму назад Янка Купала сфармуляваў нашу мару — звацца народам, кажа Цапкала, а нас да гэтага часу наша ўлада называе "народцам".

 

— Паважаны "прэзідэнт", мы далі вам 26 рокаў, каб наш народ жыў лепш і багацей, але вы з гэтым не справіліся. А зараз мы хочам пераменаў! — сказала Цапкала.

 

22:04 Мітынг скончыўся, усе разыходзяцца. Людзі запалілі ліхтарыкі на тэлефонах і праспявалі "Муры".

 

22:08 На Сурганава натоўпы людзей, сігналяць машыны, людзі стыхійна адказваюць апладысментамі. З прылеглых стаянак немагчыма выехаць, у машынах гучыць Цой і "Муры".

 

22:11 Нагадаем, у наступныя дні Ціханоўская са сваім штабам паедзе ў турнэ па Заходняй Беларусі: Смаргонь, Маладэчна, Ліда, Горадня, Берасце, Ваўкавыск, Слонім, Баранавічы.

 

22:19 Людзі разыходзяцца. На Сурганава, Багдановіча і Арлоўскай натоўпы. Машыны сігналяць людзям, тыя адказваюць апладысментамі і скандаваннямі!

 

22:20 Аўтамабілісты вынайшлі сігнальны эквівалент "Жыве Беларусь!": два доўгія сігналы і тры кароткія.

 

22:28 У Менску атмасфера свята! Бел-чырвоныя-белыя сцягі, апладысменты, сігналы машын. Аўтамабілісты вынайшлі гукавы аналаг "Жыве Беларусь!" — два кароткія і пасля тры кароткія сігналы.

 

"Наша Ніва", 30 ліпеня 2020 р.

 

 

63 тысячы чалавек прыйшлі на другі мітынг Святланы Ціханоўскай у Менску

 

Кандыдатка на прэзідэнта 30 ліпеня зладзіла вялікі мітынг у парку Дружбы Народаў.

 

Сёння, 30 ліпеня а 18-ай гадзіне, Святлана Ціханоўская зладзіла другі агітацыйны мітынг у Менску. Сёння на сцэне выступалі Litesound, Лера Яскевіч, Alexander Kiss. Са сцэны прамовілі дзяўчына затрыманага Эдуарда Бабарыкі Аляксандра Зверава, таксама жонка палітзняволенага Паўла Севярынца Вольга. Паводле звестак праваабаронцаў, агулам мітынг наведала 63 тысячы чалавек. Гэта найбольш масавае мерапрыемства ў Менску за 10 рокаў.

 

"Белсат" ладзіць адмысловае ўключэнне. Далучайцеся!

 

17:00. За гадзіну да пачатку на месцы мітынгу сабралася каля 300 чалавек.

 

Праз затрыманне баевікоў на мітынгу прынятыя дадатковыя захады бяспекі. Увайсці можна толькі праз КПП, а тэрыторыя абнесеная металічнаю агароджаю. Відавочцы кажуць, што бачылі побач з месцам канцэрту аўтазакі і міліцыянтаў у форме.

 

Сёння Святлана Ціханоўская адмовілася ад удзелу ў тэлевізійных дэбатах. Замест гэтага яна выклікала Лу-каку на плошчу Бангалор, каб узяць удзел у дэбатах онлайн адзін на адзін.

 

— Дэбаты, якія вы прапаноўваеце нам, — гэта фарс. Дэбаты, якія вы прапаноўваеце нам, гэта пустая трата часу беларусаў, якія будуць іх глядзець. Дэбаты, якія вы нам прапаноўваеце, — гэта падробка, як і вашыя выбары, — сказала кандыдатка на прэзідэнта.

 

Прэзідэнцкія выбары cёлета адбудуцца 9 жніўня.

 

17:51. TUT.by паведамляе, што на мітынг прыехалі журналісты Белтэрадыёкампаніі, яны без мікрафонаў з лагатыпамі і іншых адметных знакаў. Журналістаў суправаджаюць супрацоўнікі ў цывільным.

 

17:55. Людзей на мітынгу няшмат. Аднак усё роўна глушаць сувязь, наведнікі адзначаюць праблемы не толькі з інтэрнэтам, але і з тэлефоннай сувяззю. Стрым "Радыё Свабода" дасяжны толькі ў не вельмі добрай якасці.

 

18:00. Мітынг распачаўся! Вядоўцы са сцэны просяць паставіць тэлефон у авіярэжым, каб не перагружаць сувязь. Людзі пакрысе збіраюцца.

 

18:30. Людзей вельмі шмат. Не ўсім хапае месца на тэрыторыю мітынгу: прыходзіцца стаяць за агароджаю. Тым часам распачаўся канцэрт.

 

18:40. Журналістка Ганна Любакова паведамляе ў сваім Twitter, што міліцыянты сказалі ёй, што на мітынгу ўжо каля 7 тысячаў чалавек.

 

19:00. Зараз на сцэне выступаюць музыкі, абстаноўка спакойная. Некаторыя ўдзельнікі рабілі адмысловыя плакаты, каб паказаць сваё стаўленне да сітуацыі ў краіне.

 

19:12. На сцэне выступаюць блізкія і сваякі палітзняволеных: Вольга Севярынец (жонка Паўла Севярынца), Марына Адамовіч (жонка Мікалая Статкевіча), бацька Змітра Фурманава.

 

19:40. Паводле звестак "Вясны" на мітынгу не меней за 25 тысячаў чалавек.

 

20:11. Выступае Святлана Ціханоўская. Кандыдатка пачала прамову па-беларуску. Яна прыгадала, што пайшла на прэзідэнцтва дзеля свайго мужа.

 

— Хачу сказаць, што мой муж расплюшчыў вочы людзям і даў надзею на перамены. Ён ужо два месяцы ў СІЗА. Улада мне не патрэбная, але муж за кратамі. Мне прышлося схаваць дзяцей. Я стамілася маўчаць, стамілася баяцца. А вы? — кажа кандыдатка.

 

Яна звярнулася да вайскоўцаў і міліцыі.

 

— Паглядзіце нам у вочы. Мы такія ж, як і вы. Народ, які хоча мірнай змены ўлады. Калі ласка, не ідзіце супраць свайго сумлення, супраць свайго народу.

 

Святлана кажа, што на ранішняй сустрэчы ў ЦВК ёй казалі чыноўнікі, як ім важныя лёсы людзей. Аднак ужо ў абед яна даведалася, што Сяргею Ціханоўскаму ставяць у віну супрацу з імі.

 

— Вы казалі, што чалавечыя жыцці і лёсы вам важныя, аднак ужо праз пару гадзінаў вы ламаеце лёсы ўсіх палітзняволеных і іхных сем’яў. Лёс усяго народу.

 

У адказ натоўп пачаў крычаць "Ганьба!".

 

Святлана эмацыйна кажа, што народ не хоча рэвалюцыі, а хоча мірных пераменаў у краіне.

 

— Мы стварылі моцную каманду дзеля агульнай мэты — будаваць новую Беларусь. Аднак мы не справімся без вас, — кажа Ціханоўская.

 

Яна заклікае прыходзіць на выбары 9 жніўня і галасаваць за яе. Калі яна стане прэзідэнтам, то абяцае вызваліць палітычных і эканамічных зняволеных. Наступны пункт — рэферэндум па вяртанні Канстытуцыі 1994 року. Кандыдатка кажа, што правядзе сумленныя выбары.

 

— Мая галоўная мэта — правесці сумленныя выбары з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў. Я хачу, каб вы самі рашалі свой лёс. Як жонка і матуля я разумею, што адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Я хачу, каб так было ў нашай краіне. Вы гэтага хочаце?

 

— Так! — крычыць у адказ натоўп.

 

— Толькі разам мы можам пабудаваць краіну для жыцця! (І зрабі Пане ласку, каб тая новая краіна раптам не апынулася Масковіяй!..) — так скончыла свой выступ Святлана.

 

20:35. Пачала выступаць Марыя Калеснікава, прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі.

 

— Прывітанне, мой любы Менск! — пачала сваю прамову па-беларуску Марыя.

 

Яна зазначыла, што ад пачатку прэзідэнцкай кампаніі яна не жыве для сябе, а для беларускага народу. Прызнаецца, што заўсёды марыла пра такога прэзідэнта, як Віктар Бабарыка.

 

— Я бачу, што цярпення і руплівасці беларусаў хопіць, каб дайсці да перамогі. У нас атрымаецца. Мы здолеем! — амаль што крычыць Калесніка.

 

Яна кажа, што цяперашнім беларусам дзейнай уладзе складана кіраваць. Прадстаўніца штаба Бабарыкі кажа, што людзі думалі, што нічога не зменіцца. Аднак зараз меркаванне змянілася.

 

— Я магу ўсё змяніць! — крычыць Калеснікава.

 

Натоўп паўтарае за ёю.

 

— Мы змяніліся, і гэта назаўсёды, — кажа яна. — Любім, можам, пераможам!

 

Пра Віктара Бабарыку Марыя гаворыць, як пра чалавека, які вельмі любіць Беларусь. Прызнаецца, што калі арыштавалі Бабарыку, яна плакала.

 

— Учора могуць арыштаваць чалавека, які хоча быць прэзідэнтам. Сёння — чалавека, які хоча за яго паручыцца. Заўтра — усіх беларусаў за тое, што яны маюць уласнае меркаванне. Няўжо гэта нармальна?

 

— Не! — чуецца ў адказ.

 

— Гэта не вядзе да краху свабоды, гэта прыводзіць да краху рэжыму! — працягвае Марыя.

 

Яна заклікае не баяцца і браць адказнасць са сваю будучыню. Не чакаць, што на пікеты прыйдуць іншыя людзі. Яна падзякавала тых, хто здолеў супрацьстаяць сістэме.

 

— Мы захапляемся вашай смеласцю і шануем учынкі, — кажа Калеснікава. — Час выціскаць з сябе рабоў. Мы разам і разам пераможам.

 

Прадстаўніца штабу Бабарыкі кажа, што ў рэжыма два шляхі: пайсці на рэформы або стаць паліцэйскай дзяржаваю.

 

— На першае ў рэжыму няма смеласці, а на другое – грошай.

 

20:41. Валанцёры "Вясны" кажуць, што на мітынгу сабралася 34 тысячы чалавек.

 

21:03. Прамова Веранікі Цапкала. Яна пачынае з гісторыі пра сваю матулю, ёй нават цяжка стрымаць слёзы. Нягледзячы на паспяховую кар’еру яна заўсёды знаходзіла час на сваіх дачок. Прыгадвае, што яна працавала разам з Лу-какаю.

 

Калі Лу-кака прыйшоў да ўлады, матулю Веранікі Цапкалы на той момант хвораю на анкалогію, арыштавалі наўпрост у лякарні.

 

— Калі мяне пасля доўгіх угавораў пусцілі да матулі, я пабачыла, як яна ляжыць на падлозе, прыкаваная да батарэі, той рукою, якую ёй прапалілі хіміятэрапіі. Вось тады я пабачыла сапраўдны твар гэтай улады. Палова маёй душы памерла тады назаўсёды. Праз 20 рокаў я бачу гэтую карціну: мая хворая матуля ляжыць прыкаваная да батарэі. Як так можна ставіцца да свайго народу? — гаворыць са сцэны Вераніка.

 

Вераніка прыгадвае, што ейных доўгачаканых дзяцей, Лу-кака называе "мёртванароджанымі".

 

— Аніякай павагі, хамства, хамства! Мы стаміліся ад гэтага.

 

Вераніцы Цапкале стала блага падчас прамовы. Аднак яна працягнула выступ. Прыгадала пра ціск на ейных дзяцей, праз які яна была вымушаная звесці сваіх дзяцей за межы Беларусі.

 

— Мы хочам пераменаў! — ледзь не крычыць яна.

 

Яна прыгадала, як падчас пікету да яе падыйшла жанчына і папрасіла зрабіць так, каб з Беларусі не трэба было з’язджаць.

 

— Сто рокаў таму Янка Купала сфармуляваў беларускую мару — "людзьмі звацца". Аднак дзейная ўлада заве нас "народцам", "народзішкам", — прыгадвае яна.

 

Яна звяртаецца да Лу-какі і кажа, што за 26 рокаў ён не здолеў зрабіць так, каб людзі жылі лепей. Каб перамены наступілі, яны заклікае ўсіх прыйсці 9 жніўня на выбары і прагаласаваць за Святлану Ціханоўскую. Не трэба галасаваць датэрмінова. І варта запісацца назіральнікам на выбары.

 

21:20. Пасля прамовы Веранікі пачалі спяваць песню "Муры рухнут". Па песні людзі пачалі пакрысе разыходзіцца. Наведнікі апісваюць абстаноўку як "спакойную".

 

21:30. Выступае прадстаўнік ініцыятывы "Сумленныя людзі" Алесь Залеўскі. Ён са сцэны кажа пра платформу "Голас" і заклікае фатаграфаваць 9 жніўня бюлетэнь з абодвух бакоў і дасылаць на сэрвіс.

 

22:00. Наведнікі пачалі разыходзіцца. Паводле звестак відавочцаў, аўтазакі каля парку Дружбы Народаў, дзе праходзіўся мітынг, таксама пачалі раз’язджацца.

 

"Белсат", 30 ліпеня 2020 р.

 

 

З'яўленне ПВК у Беларусі — трывожны сігнал, які адгукнецца і пасля 9 жніўня

 

Затрыманне ў Беларусі групы расейскіх грамадзян, якія належыць да так званай прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнера", ёсць трывожным сігналам. Так лічыць аналітык Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч:

 

— З’яўленне такіх у Беларусі — гэта трывожны сігнал. І яшчэ адзін трывожны сігнал — астатнія 167 чалавек. Другое, праца ЦВК, што будзе гаварыць ЦВК. Трэцяе, тут вельмі важна, — актыўнасць штабоў апанентаў Лу-какі. Бо змяненне актыўнасці, знікненне некаторых публічных асобаў, якое можа быць звязана, або не звязана з раскруткай крызісу ПВК. Але як бы там не было, супадзенне па часе — гэта таксама з’яўляецца асновай для аналіза. Беларусь яўна падымае стаўкі. І гэты крызіс з ПВК будзе мець наступствы, якія праявяцца не толькі 9 жніўня, але і крыху пазней.

 

Першым відавочным вынікам затрымання "баевікоў" сталася заява беларускіх уладаў аб "узмацненні мераў бяспекі" у краіне. Прынамсі, пад асаблівы кантроль узяты бягучыя мітынгі з удзелам кандыдатаў у прэзідэнты.

 

 

Уладам неабходна падняць градус страху ў грамадстве

 

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў распавёў пра так званыя выбары і затрыманых баевікоў.

 

Нагадаем, што дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што пад Менскам затрымалі 32 баевікоў маскалёўскай прыватнай ваеннай кампаніі "Вагнер", а яшчэ аднаго злавілі ў Гомельскай вобласці. Што за гэтым стаіць?

 

— Калі кіраўнік Беларусі днямі наведваў брыгаду спецназа, ён жа заявіў, што на "майдан" могуць падаслаць прафесійных баевікоў, якіх рыхтуюць у прыватных ваенных кампаніях. І, як бачым, ужо праз некалькі дзён па чароўным супадзенні такіх знайшлі ў Беларусі.

 

Пабачым, як далей будуць разгортвацца падзеі, але мне зразумела, што ўладам вельмі неабходна перад выбарамі падняць градус страху ў грамадстве да такой ступені, каб людзі аслупянелі. Улады панічна баяцца Плошчы, а таму і робяць усе захады, каб яе не было.

 

У такой сітуацыі ўсе размовы вакол магчымай перамогі на выбарах — пустое. Гэта ўсё абсалютна нерэальна пры дыктатуры. А рэальна — сілавое падаўленне да любога супраціву.

 

І гісторыя з баевікамі, як мне падаецца, чарговая правакацыя, якую вырашылі выкарыстаць перад выбарамі і паказаць грамадству такую страшылку.

 

— Але камень у агарод Пуйла ўлады Беларусі запусцілі…

 

— Безумоўна, афіцыйны Менск звязвае ўвесь выбарчы сюжэт са спробай умяшальніцтва Масковіі ў справы Беларусі. Пачынаючы з таго, што вырашыў балатавацца ў прэзідэнты былы кіраўнік "Белгазпрамбанка" Віктар Бабарыка.

 

І ўладам важна адчуваць, што яны не проста самі будуць бараніцца на гэтых выбарах ад народа, а будуць бараніцца ад Масковіі, якая хоча захапіць краіну праз сцэнар выбараў і прывязаць да сябе. І ў гэты сцэнар добра ўпісваюцца маскалёўскія баевікі.

 

— На ваш погляд, як Крэмль адрэагуе на сітуацыю?

 

— У Масковіі ёсць абсалютна мірны план таго, як прывязаць да сябе Беларусь, і гэты план звязаны з Лу-какаю. Калі ён застанецца, то яго і даціснуць. Але сёння Пуйло наадварот будзе падтрымліваць Лу-каку, бо яны з ім сядзяць у адной лодцы.

 

Кастусь Заблоцкі

 

"Беларускае Радыё Рацыя", 30 ліпеня 2020 р.

 

 

Саша, гэта канец, разумееш?

 

Эпоха неабчасанага, хамаватага мужлана закончылася.

 

Тое, што ўчора адбывалася на плошчы Бангалор у Менску, — гэта можна ахарактарызаваць, як неадольную прагу свабоды, піша тэлеграм-канал МКБ.

 

Ах, колькі тараканавых намаганняў было прыкладзена да таго, каб гэтага не было... Дарэмна! Усё атрымалася дакладна наадварот: не менш за 63 тысячы ў парку Дружбы народаў. 63 тысячы без страху, з адвагай у вачах, з усмешкамі на тварах ад таго, што эпоха неабчасанага, хамаватага мужлана неўнікнёна падыходзіць да канца.

 

Усё, што ні робіць адыходзячы, — усё супроць яго. Казаў пра здароўе і 100 грамаў — ужо з катэтарам на публіцы, перасаджаў наймацнейшых кандыдатаў — атрымаў аб'яднаны штаб, які згуртаваў мільёны беларусаў, хацеў сёння напалохаць людзей міліцыянтамі, якіх размесціў па перыметры плошчы Бангалор — дамогся таго, што людзі ў пагонах убачылі, колькі прыгожых, добрых і адважных грамадзянаў хочуць пераменаў, за якія гатовыя змагацца. Саша, гэта канец, разумееш?

 

Сябры, тыя, хто выйшаў сёння ў сваіх местах, тыя, хто яшчэ сумняваецца, тыя, хто выбраў для сябе персанальную стратэгію барацьбы, вы — малайцы! І дзень 30 ліпеня выразна паказаў, што свабода — яна зусім блізка.

 

Жыве Беларусь!

 

 

Учора было шумна не толькі на Бангалор

 

Сігналілі ўсе кіроўцы.

 

"Яшчэ крыху ўчорашняга вячэрняга Менска. Гэта раён станцыі метро "Акадэмія навук" сігналяць усе кіроўцы!" — піша тэлеграм-канал "Баста!".

 

 

Больш за тысячу чалавек прыйшлі на мітынг Cьветланы Ціханоўскае ды каманды ў Смаргонях

 

Кандыдат у прэзідэнты працягвае тур па местах Беларусі.

 

Аб'яднаны штаб кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскі працягвае тур па местах Беларусі. Мітынг у Смаргонях (Смаргоні) сабраў больш за тысячу чалавек.

 

13:02 Каля ўваходу на мітынг ужо даволі вялікая чарга. У сквэры грае музыка, можна пачуць песьню Змітра Вайцюшкевіча "Жыве Беларусь!".

 

13:04 Мяркуючы па відэа, на месцы акцыі ўжо некалькі сотняў чалавек. Шмат бел-чырвона-белых сьцягоў ды нацыянальнае сымболікі.

 

13:07 У людзей сьвяточны настрой. Многія прыйшлі з сем'ямі. На экранах паказваюць кадры з папярэдніх мітынгаў аб'яднанага штабу. Нагадаем, учора Сьвятлана Ціханоўская сабрала рэкордны мітынг у Менску, які сабраў да 70 тысяч чалавек.

 

13:10 У Смаргоні невялікі дождж, але гэта ніяк не паўплывала на колькасьць людзей. Афіцыйная частка мітынгу ўжо распачалася.

 

13:11 Людзі працягваюць падыходзіць у сквэр.

 

13:13 Ужо даволі вялікая колькасьць людзей. Лічба набліжаецца да тысячы. Нагадаем, насельніцтва Смаргоняў — 37 528 чалавек.

 

13:20 Вядучы звярнуўся да жыхароў Смаргоняў на роднае мове. Людзі скандуюць "Жыве Беларусь!".

 

13:24 Зараз перад жыхарамі Смаргоняў выступаюць прадстаўнікі ініцыятывы "Сумленныя людзі". Яны заклікаюць не прыходзіць на датэрміновае галасаваньне.

 

13:27 Нягледзячы на тое, што сёньня працоўны дзень, у Смаргонях вельмі шмат людзей.

 

13:30 Пад песьню "Муры" Сьвятлана Ціханоўская з'яўляецца на мітынгу ў Смаргонях.

 

13:31 Вось столькі сёньня людзей на мітынгу. Журналісты адзначаюць, што на ўваходзе яшчэ сотні чалавек стаяць у чарзе.

 

13:32 Больш за тысячу чалавек на мітынгу. Ужо не вытрымлівае мабільная сувязь ды вядучы просіць паставіць тэлефоны ў "Авіарэжым".

 

13:33 Сьвятлана Ціханоўская распавядае гісторыю "Краіны для жыцця" ды Сяргея Ціханоўскага.

 

13:35 Людзі вельмі цёпла ды энергічна сустракаюць кандыдата ў прэзідэнты. Ўсяляк падтрымліваюць, скандуюць "Маладзец".

 

13:36 Сьвятлана Ціханоўская зьвяртаецца да пэнсіянераў, людзей сталага веку. Заклікае іх мець зносіны са сваімі знаёмымі, тлумачыць, што для новае ўлады людзі пэнсійнага ўзросту будуць у прыярытэце.

 

13:38 Сьвятлана Ціханоўская распавядае пра тое, што людзям даводзіцца з'язджаць з краіны.

 

— Мы хочам, каб нашая краіна квітнела, ня бойцеся пераменаў ды новага прэзідэнта, — кажа кандыдат у прэзідэнты Беларусі.

 

13:43 Кандыдат у прэзідэнты звяртаецца да сілавікоў:

 

— Пераходзьце на бок сьвятла!

 

13:46 Cьветлана Ціханоўская зьвяртаецца да бюджэтнікаў, чыноўнікаў ды заклікае не ўдзельнічаць у фальсіфікацыях і датэрміновым галасаваньні.

 

13:48 Дэсантнік са Смаргоняў: "Трэба мяняць гэтую ўладу!".

 

13:49 — Нас — 97%. Мы як ніколі аб'ядналіся перад гэтымі выбарамі. Аб'ядналіся з адной мэтаю — пабудаваць новую Беларусь, — заявіла Сьвятлана Ціханоўская.

 

13:52 Выступае прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава. Яна традыцыйна пачынае выступ на беларускае мове.

 

13:55 Марыя Калесьнікава распавядае аб падтрымцы беларусаў з першага дня выбарчае кампаніі. Беларусы былі актыўныя і онлайн і афлайн.

 

— Большасьць ператварылася ў абсалютную большасьць, — распавядае яна.

 

14:01 Жыхары Смаргоняў скандуюць "Я магу ўсё зьмяніць!"

 

14:03 — З гэтага лета ў Беларусі пачаліся перамены. Мы зьмяніліся ды гэта ўжо назаўсёды, — кажа Марыя Калесьнікава.

 

14:09 Выступ пачала жонка ды прадстаўніца штабу Валерыя Цапкалы Вераніка Цапкала. Яна распавядае гісторыю жанчыны з Гарадзенскае вобласьці, дзеці якой з'ехалі з краіны.

 

— У гэтае краіне пахаваныя мае бацькі, мой муж, зрабіце так, каб нам ня трэба было з'язджаць з гэтае краіны, — пераказвае Вераніка Цапкала гісторыю жанчыны.

 

14:12 Вераніка Цапкала традыцыйна зьвяртае ўвагу на сацыяльную сфэру.

 

— Каб усё зьмяніць трэба зрабіць першы крок, — кажа яна.

 

14:17 Вераніка Цапкала распавядае пра вядомых людзей, якія родам з Беларусі.

 

— Мы вялікі народ і мы хочам перамен, — кажа яна.

 

14:24 Гучыць песьня "Муры", якая стала сапраўдных хітом летніх пратэстаў. Смаргоні добра ведаюць словы ды ахвотна падпяваюць.

 

14:26 Людзі скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!". Улічваючы, што гэта сярэдзіна працоўнага дня, мітынг сапраўды быў масавы. Cморгоні выпраўляюць аб'яднаны штаб аплядысмэнтамі. Сьвятлана Ціханоўская на развітаньне кажа:

 

— Адзін дзень можа зьмяніць гісторыю нашае краіны. Толькі разам мы можам пабудаваць краіну для жыцьця!

 

14:29 Нагадаем, што аб'яднаны штаб правядзе сёньня яшчэ два мітынгі. У Маладэчне — 15:30 ды Лідзе — 19:00.

 

 

Сьвятлана Ціханоўская сабрала стадыён у Маладэчне

 

Прыйшлі больш за пяць тысяч чалавек.

 

Аб'яднаны штаб кандыдата ў прэзідэнты Сьвятланы Ціханоўскае правёў мітынг у Маладэчне. Акцыя прайшла на стадыёне па вуліцы Машэрава.

 

Нагадаем, сёньня ўжо прайшла акцыя ў Смаргонях, якая сабрала больш за тысячу чалавек.

 

15:25 Людзі пачалі зьбірацца загадзя. Вось столькі людзей было за паўгадзіны да пачатку акцыі.

 

15:27 Некалькі сотняў чалавек на падыходах да стадыёну. Маладэчна традыцыйна лічыцца вельмі палітызаваным местам. У 90-я "горадам Сонца" кіраваў адзін з самых моцных праціўнікаў Лу-какі Генадзь Карпенка. Вельмі шмат людзей выходзіла і на акцыі супраць закону аб "дармаедах" ў 2017 роке.

 

15:30 На ўваходзе маладэчанцам раздаюць бел-чырвона-белыя сьцягі. Сёньня будзе шмат нацыянальнае сімболікі.

 

15:31 Сотні людзей на ўваходзе. Сёння відавочна будзе аншляг!

 

15:36 — Пажадана, каб местыы былі дзеля людзей, а не дзеля парадаў, — жыхар Маладзэна распавёў, якіх пераменаў ён хоча.

 

15:44 Вельмі шмат людзей у Маладэчне, нягледзячы на працоўны дзень.

 

15:50 — Сваёю прысутнасьцю мы выказваем меркаваньне большасьці. Лу-кака сябе зжыў, — распавядае паджылы жыхар Маладэчна.

 

15:51 Ўражлівая чарга да стадыёну. Тут найменьш несклькі сотняў.

 

15:55 Прадстаўнікі "Сумленных людзей" заклікаюць людзей не галасаваць датэрмінова ды змагацца за свае галасы.

 

16:00 Жыхары Маладэчна проста малайцы! Здзіўляе колькасьць людзей, якія выйшлі ў працоўны дзень.

 

16:01 Людзі, што сабраліся на стадыёне, пляскаюць сотням жыхароў Маладэчна, што стаяць у чарзе.

 

16:06 Вядучы аб'яднанага штабу заявіў, што на акцыі ўжо каля трох тысяч чалавек. Цалкам магчыма, людзей становіцца ўсё больш.

 

16:10 Прадстаўніцы аб'яднаенага штабу з'яўляюцца пад песьню "Муры!" Вельмі цёплы прыём ад Маладэчна!

 

16:12 Кілямэтровая чарга! Вядучы жартуе, што сёньня выступ будзе ня толькі для стадыёне, але й для тых, хто знаходзіцца за яго межамі.

 

16:13 Шэраг СМІ і Telegram-каналаў паведамілі пра тое, што ўлады загналі на мітынг калёну бюджэтнікаў, якая павінна будзе сысьці па сігналу напачатку выступу Ціханоўскае. Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да гэтых людзей са словамі:

 

— Дзякуй, што вы прыйшлі. Спадзяюся, што вашае меркаваньне зьменіцца!

 

16:19 — Мілыя мае бабулі, ня бойцеся. Ня бойцеся за свае пэнсіі. Гэтыя пэнсіі плаціць вам не кіраўнік дзяржавы, а плацім ўсе мы. Яны не паменьшацца, — звярнулася да пэнсіянераў Сьвятлана Ціханоўская.

 

Яна заклікала распавядаць пра перамены сваім аднагодкам-суседзям, сябрам ды блізкім.

 

16:20 Частка людзей сабралася ня толькі перад імправізаванаю сцэнаю, але й на трыбуне.

 

16:22 У Маладэчне ўжо больш за 5000 на акцыі.

 

16:27 Сьвятлана Ціханоўская — сілавікам:

 

— Узгадайце, як раней людзі ганарыліся нашаю міліцыяй. Выходзьце з бруду ды ставайце на бок сьвету.

 

16:29 Тысячы жыхароў Маладэчна скандуюць "Пераменаў!".

 

16:33 — Мы будуем новую краіну! Толькі ўсе разам мы можам усё пераадолець ды перамагчы, — Сьвятлана Ціханоўская заканчвае свой выступ.

 

16:38 — Адзін за ўсіх ды ўсе за аднаго! — людзі рэагуюць на словы Святланы Ціханоўскае пра тое, што ў яе ў сям'і заўсёды была вялікая падтрымка ды яна хоча, каб такая ж падтрымка была й сярод беларусаў.

 

16:41 Прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава — жыхарам Маладэчна:

 

— Мы ганарымся вамі, бярэм з вас прыклад.

 

Таксама яна нагадала пра гісторыю, калі на заводзе ў Маладэчне кавалак мыла ў прыбіральні прывязалі вяроўкаю да крану.

 

16:44 Марыя Калесьнікава распавядае, як моцна яе натхніла, калі людзі выйшлі на вуліцы пасьля затрыманьня Віктара Бабарыкі ды яго нерэгістрацыі:

 

— Мы дойдзем да перамогі! Мы зможам!

 

16:46 — Мы людзі, якія самі вызначаюць свой лёс. Ўсё пройдзе ды застанецца толькі добрае, — Марыя Калесьнікава зачытала ўрывак ліста Віктара Бабарыкі з СІЗА.

 

16:55 Выступ распачала жонка ды прадстаўніца штабу Валерыя Цапкалы Вераніка Цапкала:

 

— Мы не перастаем вамі захапляцца, калі бачым, колькі людзей прыйшлі на нашую акцыю.

 

16:52 — Мы павінны браць адказнасць за сваю краіну на сябе. Ніхто за нас усё ня зробіць, — Марыя Калесьнікава заклікала людзей быць больш актыўнымі.

 

17:05 Вераніка Цапкала заклікала ўлады вызваліць палітычных ды эканамічных вязьняў. Тысячы жыхароў Маладэчна скандуюць "Свабоду!".

 

17:09 — Уся Беларусь стаіць на гістарычным скрыжаваньні. Перад намі стаіць выбар. Калі мы выбіраем новую Беларусь — мы павінны падтрымаць Сьвятлану Ціханоўскую, — кажа Вераніка Цапкала.

 

17:11 Гучыць песьня "Муры", якую запісаў Сяргей Ціханоўскі з беларускімі музыкамі.

 

17:12 Тысячы жыхароў Маладэчна ды ўзрушаючая падтрымка!

 

17:17 Мітынг у Маладэчне падыходзіць да канца. Наперадзе ў аб'яднанага штабу яшчэ адно места — Ліда. Сустрэча адбудзецца ў 19:00.

 

 

Сьвятлана Ціханоўская праводзіць мітынг у Лідзе

 

На акцыі ўжо некалькі тысяч чалавек.

 

Аб'яднаны штаб кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскае праводзіць мітынг у Лідзе. Нагадаем, гэта трэцяе места, якое сёньня наведаў аб'яднаны штаб. Раней сустрэчы прайшлі ў Смаргоняхі ды Маладэчне.

 

18:57 Нягледзячы на дождж, людзі зьбіраюцца. Ужо некалькі сотняў чалавек на сустрэчы.

 

19:01 — Хачу, каб мая родная Беларусь была свабоднаю ды эўрапейскаю. Колькі можна цярпець гэтую дыктатуру? — распавяла адна з удзельніц сустрэчы.

 

Яе пераступае другі лідчанін:

 

— Феадалізм ў цэнтры Эўропы — ганьба і для беларусаў, і для эўрапейцаў.

 

19:03 — 500 рублёў — гэта яшчэ добрая зарплата, — распавёў лідчанін пра сітуацыю ў месьце.

 

19:04 — Лу-каке месца ў псіхушцы ды вязьніце, — некаторыя людзі настроеныя вельмі крытычна да ўлады.

 

19:06 Шмат бел-чырвона-белых сьцягоў. Ёсьць нават сьцяг ВДВ!

 

19:09 Некалькі сотняў, нягледзячы на дождж. Людзі вельмі хочуць пераменаў ды гатовыя выходзіць у любыя ўмовы надвор'я.

 

19:13 Атмасфэрна! Колькасць удзельнікаў мітынгу набліжаецца да тысячы.

 

19:25 Выступаюць прадстаўнікі ініцыятывы "Сумленныя людзі". Яны распавядаюць, што галасаваць датэрмінова нельга, а свае галасы трэба абараняць.

 

19:27 Лідчане сьпяваюць "Тры чарапахi". Тым часам дождж скончыўся ды людзей стала значна больш.

 

19:29 — Уставайце з канапаў, давайце быць актыўнымі, выказвайце сваім меркаваньні, — лідчанкі звярнулася да тых, хто не прыйшоў на мітынг.

 

19:35 Мясцовы журналіст адзначае, што гэта знакавая для Ліды падзея, столькі людзей на мітынгах у гэтым месьце ўжо даўно не было.

 

19:39 На акцыі ў Лідзе вялікая расьцяжка ў падтрымку палітвязьняў. Беларусы памятаюць сваіх герояў.

 

19:43 Людзі ў мясцовых чатах заклікаюць далучацца да акцыі.

 

19:46 "Ліда, каля 2000 чалавек на сустрэчы з Ціханоўскаю. І ўсё яшчэ прыбываюць", — піша актывіст "Эўрапейскае Беларусі" Павел Юхневіч, што знаходзіцца на акцыі.

 

19:47 Лідчане кажуць, што апошні раз падобная па маштабнасьці акцыя была ў 1996 роке.

 

19:49 На акцыі ў Лідзе ёсьць прадстаўнікі польскае дыяспары, нацыянальныя сьцягі Польшчы.

 

19:51 З хвіліны на хвіліну на акцыі з'явіцца кандыдат у прэзідэнты Сьвятлана Ціханоўская. Гучыць песьня "Муры".

 

19:58 Сьвятлана Ціханоўская распавядае, што Сяргей атрымлівае па 25 лістоў у дзень ды імкнецца адказаць на кожны.

 

— Падтрымлівайце палітвязьняў, пішыце ім лісты, — кажа кандыдат у прэзідэнты Беларусі.

 

20:01 — Я гарантую, што жыцьцё нашых пэнсіянэраў стане лепш, вы — наш прыярытэт, — Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да людзей пэнсійнага ўзросту.

 

20:06 Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да сілавікоў, бюджэтнікаў, дзяржслубоўцаў ды заклікала іх стаць на бок народу, перастаць баяцца:

 

— У гэтым роке мы павінны ўсё зьмяніць.

 

20:13 — Нашая краіна для нас хутка стане лепшая. Толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцьця, — скончыла свой выступ у Лідзе Сьвятлана Ціханоўская.

 

20:16 Пачынае свой выступ прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава.

 

— Паабяцайце, што вернецца наш бел-чырвона-белы сьцяг ды герб "Пагоня", — зьвярнулася да яе лідчанка. Людзі падтрымліваюць яе просьбу аплядысмэнтамі!

 

20:17 — Ліда — выдатнае эўрапейскае места, у якое хочацца ірвануць на выходныя. Мы павінны ганарыцца нашаю гісторыяй, нашымі замкамі, а не сароміцца лядовых палацаў, — выступае Марыя Калесьнікава.

 

20:20 — Беларусам хопіць сіл ды цярпеньня дайсьці да канца.

 

Людзі адказваюць лёзунгам "Любім! Можам! Пераможам!".

 

20:22 Марыя Калесьнікава зачытвае ліст Віктара Бабарыкі з СІЗА КДБ.

 

20:28 — Нам патрэбныя мы самі ды нашае жаданьне ды ўпартасьць выходзіць, стаяць, назіраць, выказваць, дзяўбці, дзяўбці ды дзяўбці гэтую ўладу! — сказала Калесьнікава.

 

20:29 — Рэжым не здольны справіцца з пратэстам большасьці, — кажа Марыя Калесьнікава.

 

20:34 Жонка ды прадстаўніца штабу Валерыя Цапкалы Вераніка Цапкала пачала выступленьне са словаў падзякі беларусам:

 

— Я першы раз за 26 рокаў бачу, што мы ўсе разам. І разам мы сіла!

 

20:39 Вераніка Цапкала распавяла аб ПВТ, заснавальнікам якога з'яўляецца яе муж (?!). Яна лічыць, што ў свабоднае Беларусі людзі змогуць зарабляць таксама, як і IT-шнікі.

 

20:41 Таксама Вераніка Цапкала зьвярнула ўвагу на неверагодную падтрымку беларускае дыяспары, якая выходзіць па ўсім сьвеце на акцыі салідарнасьці.

 

20:50 — Толькі нам вырашаць, як мы будзем жыць наступныя 10, 15, 20 рокаў. Свой выбар мы зможам зрабіць 9 жніўня. Толькі разам мы сіла. Беларусь, наперад! — заканчвае выступленьне Вераніка Цапкала.

 

20:51 Людзі ўключаюць ліхтарыкі на тэлефонах ды машуць імі ў такт песьне "Муры!"

 

20:55 Мітынг у Лідзе падыходзіць да завяршэньня. Нагадаем, заўтра аб'яднаны штаб кандыдата ў прэзідэнты Сьвятланы Ціханоўскае працягне тур па местах Беларусі. 1 жніўня пройдуць мітынгі ў Горадні (12:00 Каложскі парк), Ваўкавыску (15:30, пляцоўка на аўтастанцыі на набярэжнай), Cлоніме (19:00, cтадыён "Дынама").

 

 

Фельчар з Ліды: Палова маіх былыя калег са "хуткае" прыйшла на мітынг

 

Нас — 97%.

 

Аб'яднаны штаб кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскае правёў мітынг у Лідзе, які сабраў тысячы чалавек.

 

На сустрэчы быў вядомы лідскі фельчар-праўдаруб Павел Палейчык, які яшчэ ў красавіку ў стрыме Сяргея Ціханоўскага заявіў пра стан беларускае медыцыны ды быў за тое зьвольнены.

 

Павел Палейчык распавёў, чым займаецца зараз:

 

— На дадзены момант займаюся валанцёрствам. Быў у штабе Сьвятланы Ціханоўскае ў Менску, куды мяне запрасілі. Там такая атмасфэра, столькі людзей, падтрымкі — гэта нешта.

 

Цяпер без працы, але чакаем жніўня. Думаю, вярнуся на "хуткую". Я не палітык, звычайны грамадзянін Беларусі, які выказвае сваё меркаваньне, на якое маю права.

 

Магу сказаць, што пасьля звальненьня, маё асяродьдзе стала больш. Мяне многія падтрымліваюць.

 

Ведаеце, палова маіх былыя калег з "хуткае дапамогі" прыйшла сёньня сюды, на мітынг. На сустрэчы з Ціханоўскаю было шмат медыкаў, вадзіцеляў з Лідскае ЦРЛ. Нас — большасьць.

 

 

Слуцак выйшаў на вуліцы

 

Сёньня ў Слуцку прайшоў пікет у падтрымку кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскае.

 

"Слуцак хоча пераменаў!" — напісаў тэлеграм-канал "Nexta Live".

 

 

Рагачоў за перамены

 

Пікет у падтрымку кандыдатаў пратэсту прайшоў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

 

Пікет у падтрымку кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскае прайшоў сёньня і ў Рагачове, паведамляе тэлеграм-канал "Nexta Live".

 

 

Гурт TOR BAND запісаў баявы хіт "Жыве Беларусь!"

 

Мурашкі па скуры.

 

Музычны гурт з Рагачова TOR BAND звярнуўся да беларускіх мужчынаў з магутнай песняй "Жыве Беларусь!".

 

Пара дзейнічаць!

 

"Хартыя’97%", 31 ліпеня 2020 р.

 

 

Беларусь перадала Ўкраіне сьпіс затрыманых "вагнэраўцаў"

 

Беларусь афіцыйна перадала Ўкраіне сьпіс затрыманых 29 ліпеня, якіх беларускія ўлады называюць баевікамі маскалёўскай ПВК "Вагнэр" і падазраюць у падрыхтоўцы тэрактаў. Пра гэта расказаў на брыфінгу міністар замежных справаў Украіны Дзьмітры Кулеба, піша УНІАН.

 

Украінскія праваахоўнікі зьбіраюцца праверыць сьпіс на прадмет удзелу названых людзей у баявых дзеяньнях на Данбасе. Міністар жа сказаў, што ўкраінцаў у сьпісе ня 7 чалавек, як сьцьвярджалі раней, і дадаў, што важна ня толькі тое, колькі ў сьпісе затрыманых украінцаў і хто яны.

 

— Вельмі важна вызначыць, хто з удзельнікаў гэтага сьпісу браў удзел ва ўзброеных дзеяньнях на баку акупацыйных сілаў, незаконных узброеных фармаваньняў, ці датычныя яны да тых ці іншых злачынстваў, — сказаў Дзьмітры Кулеба.

 

Раней Служба бясьпекі Ўкраіны і Офіс прэзыдэнта Ўкраіны заяўлялі, што зьбіраюцца дамагацца экстрадыцыі зь Беларусі баевікоў, якія ваявалі на Данбасе.

 

 

У Ганцавічах затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Бабарыкі, правялі ператрус

 

Юрыя Навіцкага, былога чальца ініцыятыўнай групы для вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, затрымалі 30 ліпеня ў Ганцавічах, піша "Ганцавіцкі час". Мужчына паведаміў выданьню, што 30 ліпеня ў яго дома пачалі ператрус.

 

Маці Юрыя Навіцкага расказала, што за апошні час яго неаднаразова правяралі супрацоўнікі міліцыі, раніцай перад затрыманьнем яго "запрашалі на гутарку" ў РАУС. Яна кажа, што падчас ператрусу міліцыянты "доўга шукалі нешта ў тэлефоне" яе сына, затым правяралі штосьці ў хляве.

 

Прычына затрыманьня невядомая, кіраўніцтва РАУС не адказвае на тэлефанаваньне. Суд чакаецца 31 ліпеня. На думку маці, Юрыя Навіцкага могуць падазраваць у нанясеньні надпісу на кіёск "Табакерка".

 

 

Затрымалі актывіста "Эўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля

 

Актывіст "Эўрапейскай Беларусі" знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсьціна, паведамілі ў Telegram-канале кампаніі.

 

Паводле "Эўрапейскай Беларусі", акалічнасьці затрыманьня Афнагеля невядомыя. Меркавана ён адбывае 15-содневы арышт за пікет па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў, які праходзіў на Камароўскім рынку.

 

Інфармацыі пра суд над Яўгенам Афнагелем не было.

 

 

На пікеце Ціханоўскай у Слуцку затрымалі валянтэраў "Страны для жизни"

 

На пікеце Сьвятланы Ціханоўскай у Слуцку за раздачу ўлётак ініцыятывы "Честные люди" затрымалі валянтэраў "Страны для жизни" Андрэя Шылавіча, Сяргея Анасейку і Ўладзімера Якубовіча.

 

Відэа затрыманьня апублікаваў Telegram-канал "Страна для жизни".

 

Сёньня ж пасьля мітынгу Сьвятланы Ціханоўскай у Маладэчне затрымалі здымачную групу тэлеканалу "Белсат".

 

 

"З прычыны каранавірусу".

На некаторых выбарчых участках кабіны ня будуць закрываць шторкамі

 

Падчас сёлетніх выбараў назіральнікі заўважылі некаторыя зьмены на выбарчых частках: кабіны для галасаваньня не паўсюль будуць закрывацца шторкамі. Tut.by даведаўся, для чаго гэта зроблена.

 

У рэдакцыю паступіла некалькі паведамленьняў, што на кабінах для галасаваньня на некаторых выбарчых участках ня будзе шторак, якія хаваюць выбарніка ў момант галасаваньня. Назіральнік з Жодзіна распавёў: ім паведамілі, што шторкі будуць, але іх падвяжуць, каб кабінка візуальна была адкрытая, і назіральнікі павінны сачыць за тым, каб шторку ніхто не апускаў. Тлумачылі гэта тым, што нельга рабіць фота і здымаць відэа бюлетэняў. Сачыць за гэтым будуць сябры камісіі.

 

Работнік адной са школ Заводскага раёну Менску таксама распавёў, што на іх выбарчым участку шторы ўжо замацавалі так, каб выбарнікі не маглі іх закрываць. Сказалі, што гэта з прычыны каранавірусу. "Але ў кожнай кабінцы ляжыць асадка. Атрымліваецца, адзін пасьля другога можа чапаць асадкі, а шторкі — нельга?" — задаецца пытаньнем чытач.

 

Выбарчыя камісіі: шторкі прыбіраюць "дзеля эпідэміялягічнай бясьпекі"

 

У Заводзкай раённай камісіі па выбарах у Менску растлумачылі, што рашэньне прымацаваць ці прыбраць шторкі разам з захаваньнем іншых мераў бясьпекі зьнізіць рызыку магчымага заражэньня каранавірусам. У камісіі дадалі, што няма дакумэнту, які абавязвае арганізаваць наяўнасьць на кабінах шторак, галоўнае — забясьпечыць таямніцу галасаваньня, чаму яе адсутнасьць не перашкаджае.

 

На пытаньне пра фатаздымку сказалі, што ці можна назіральнікам рабіць фота- і відэа на ўчастку, вырашае старшыня камісіі. Для выбарнікаў жа няма забароны рабіць фота падчас апусканьня бюлетэня ў скрыню, бо гэта не парушае таямніцу галасаваньня, а ці можна выбарнікам фатаграфаваць сам бюлетэнь — параілі спытаць у ЦВК.

 

У Жодзінскай месцкай камісіі па выбарах прэзыдэнта паведамілі, што канчатковага рашэньня па шторках не прынялі і будуць глядзець па "эпідэмічнай сытуацыі". Што да рэкамэндацыі назіральнікам сачыць, каб выбарнікі не фатаграфавалі сябе ці бюлетэні, адказалі, што гэта будзе вырашацца на месцы. На выбарчым участку №1 ў Мядзелі растлумачылі, што шторкі прыбралі па рэкамэндацыі "зьверху", дзеля "эпідэміялягічнай бясьпекі выбарнікаў".

 

ЦВК: Распараджэньня пра шторкі не было

 

У Цэнтравыбаркаме растлумачылі, што не давалі выбарчым камісіям рэкамэндацый канкрэтна па наяўнасьці або адсутнасьці шторак у кабінах для галасаваньня, але ў сувязі з эпідэмічнай сытуацыяй ёсьць рэкамэндацыі па арганізацыі бясьпекі на выбарчых участках.

 

— Калі іншыя ня бачаць, як чалавек запаўняе [бюлетэнь], то гэта не парушае таямніцу галасаваньня. Ня бачу ў гэтым нічога, што не адпавядала б патрабаваньням закона, — растлумачыў прадстаўнік ЦВК.

 

 

2907 сутак арышту, 285 тысяч рублёў штрафаў з пачатку выбарчай кампаніі.

Сёньня новыя затрыманьні і "суткі"

 

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", 31 ліпеня для адбыцьця раней вынесеных адміністрацыйных арыштаў затрымалі актывістаў у Воршы, Наваполацку і іншых гарадах краіны.

 

Ворша

 

Для адбыцьця 15-суткавага арышту ў Воршы затрымалі адміністратара тэлеграм-каналу "Орша для жизни" Аляксандра Андрэева.

 

Таксама сёньня асудзілі на 12 сутак актывіста Вадзіма Капорыкава, з суду ў ізалятар забралі Генадзя Ларыёнава, якога асудзілі на 15 сутак яшчэ 26 чэрвеня. На 675 рублёў аштрафавалі Кацярыну Гарэлікаву.

 

Наваполацак

 

У Наваполацку з дому забралі Андрэя Зуева для адбыцьця 14 сутак арышту. Яму пагражалi, што сацыяльная служба прыйдзе для праверкі ўмоваў пражываньня ягоных малых дзяцей.

 

На 14 сутак з працы (завода "Нафтан") забралі актывіста Артура Сiнегу.

 

Берасьце

 

Сёньня даставілі ў суд затрыманага 28 ліпеня актывіста Андрэя Шарэнду, якога вінавацяць у тым, што нібыта размясьціў заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых акцый у тэлеграм-канале. 24 ліпеня ў доме Шарэнды адбыўся ператрус, міліцыя канфіскавала лічбавыя носьбіты і прылады.

 

Слуцак

 

У Слуцку ў другой палове дня затрымалі валантэраў "Краіны для жыцьця" Арцёма Шыловіча, Сяргея Анісейку і Ўладзімера Якубовіча за раздачу ўлётак "Честных людей" наконт галасаваньня.

 

Маладэчна

 

А 17:30 у Маладэчне затрымалі журналістаў "Белсата" Зьмітра Міцкевіча і Дзяніса Дзюбу, якія вялі жывы эфір з агітацыйнага мітынгу Сьвятланы Ціханоўскай. Паводле "Белсата" міліцыянты пашкодзілі відэакамэру.

 

З пачатку выбарчай кампаніі асудзілі 571 чалавека

 

Як адзначаюць праваабаронцы, з пачатку сёлетняй выбарчай кампаніі:

 

204 чалавекі атрымалі агулам 2907 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага перасьледу.

367 чалавек атрымалі штрафы агульным памерам амаль у 285 тысяч рублёў (больш за 116 тысяч даляраў).

Праваабаронцам вядома як мінімум пра 1277 выпадкаў адвольных затрыманьняў, якія адбыліся ў пэрыяд з 6 траўня да 31 ліпеня.

 

"Радыё Свабода", 31 ліпеня 2020 р.

 

 

"Лу-кака, сыходзь": як прайшоў пікет на падтрыманне Ціханоўскай у Рудабелцы

 

Такі вокліч часта гучаў на агітацыйнай сустрэчы давераных асобаў кандыдаткі Святланы Ціханоўскай з жыхарамі пас. Акцябрскі (Рудабелцы) — 7 тыс. паселішча на поўначы Гомельшчыны. На мясцовы стадыён на ўскрайку пасёлку, у даволі позні час прыйшлі каля 200 чалавек каб паслухаць агітацыю за кандыдатку і самім распавесці аб набалелым.

 

Прадстаўнікі Ціханоўскай распавялі прысутным аб бягучым эканамічным стане краіны і сумных перспектывах Беларусі ўжо ў бліжэйшы час, заклікалі прыходзіць галасаваць 9 жніўня, не хадзіць на датэрміновае галасаванне. Адмыслова звярнуліся да супрацоўнікаў МУС і вайскоўцаў, каб не займаліся падаўленнем магчымага народнага пратэсту ў выпадку, калі выбары будуць сфальсіфікаваны на карысць Лу-какі.

 

Да вольнага мікрафону падыходзілі людзі рознага веку: ад маладзёнаў да пенсіянераў. Скардзіліся на малыя заробкі, адсутнасць працоўных месцаў, няякасную медыцыну, хлусню чыноўнікаў, адсутнасць мясцовага самакіравання, магчымасці абіраць сабе ўладу на ўсіх узроўнях, карупцыю дзяржапарату.

 

Не абышлося і без невялічкага дэмаршу з боку мясцовай улады: пасля выступу некалькіх давераных асобаў група людзей на чале з мясцовым чыноўнікам Зарэчным усхапіліся з месцаў і з крыкам "Трызненне, лухта" дэманстратыўны пакінулі пікет.

 

Сёння агітбрыгада Ціханоўскай ладзіць сустрэчу з выбарцамі ў Рагачове, а на выходных у Чачэрску, Петрыкаве, Мазыры і Калінкавічах. Ужо адбыліся сустрэчы ў Буда-Кашалёве, Добрушы, Ветке, Хойніках, Рэчыцы, Светлагорску.

 

"Белсат", 31 ліпеня 2020 р.

 

 

Журналістаў "Белсата" затрымалі ў жывым эфіры ў Маладэчне

 

Журналісты "Белсата" Зміцер Міцкевіч і Дзяніс Дзюба затрыманыя ў жывым эфіры падчас стрыму з Маладэчна. Міліцыянты не патлумачылі прычыну затрымання і адразу загадалі выключыць камеру.

 

Нагадаем, у Маладэчне праходзіў мітынг са Святланай Ціханоўскай.

 

 

Па краіне масава затрымліваюць актывістаў для адбыцця раней прызначаных "сутак"

 

Як стала вядома праваабаронцам, 31 ліпеня для адбыцця раней вынесеных адміністрацыйных арыштаў затрымліваюць актывістаў у Менску, Воршы, Наваполацку і іншых местах краіны.

 

Ворша

 

Так, вядома, што для адбыцця 15-суткавага арышту ў Воршы быў затрыманы адміністратар тэлеграм-каналу "Ворша для жыцця" Аляксандр Андрэеў. 

 

Таксама сёння асудзілі на 25 базавых велічынь штрафу Кацярыну Гарэлікаву, а проста з суда ў ІЧУ забралі Генадзя Ларыёнава. Ён быў асуджаны на 15 сутак арышту яшчэ 26 чэрвеня. 

 

Таксама сёння суд адбыўся і над Вадзімам Капорыкавым. Яго судзіў Мікалай Драгуноў, які прызначыў мужчыне пакаранне ў 12 сутак арышту. 

 

Вядома, што за кратамі знаходзіцца і Міхаіл Чамурака. Ён адбывае 10 сутак арышту, прызначаных судом 27 ліпеня. 

 

А 28 ліпеня быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак арышту Ілля Ціханаў. У той дзень ён на сваёй машыне мусіў везці давераных асобаў Святланы Ціханоўскай на пікет у Талачын. 

 

Наваполацак

 

У Наваполацку забралі з дома Андрэя Зуева для адбыцця адміністрацыйнага арышту ў 14 сутак. Мужчыне пагражалi, што сацыяльная служба прыйдзе для праверкі ўмоў пражывання яго малых дзяцей.

 

На 14 сутак таксама забралі і Артура Сiнегу проста з працы — завода Нафтан.

 

Менск

 

Тэлеграм-канал "Эўрапейскай Беларусі" паведамляе аб арышце іх актывіста Яўгена Афнагеля. У дадзены момант актывіст знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна. Меркавана ён адбывае 15-сутачны арышт за пікет па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў, які праходзіў на Камароўскім рынку. Пры якіх абставінах і дзе Яўген Афнагель быў затрыманы, невядома.

 

Таксама адбываць раней прысуджаныя 15 сутак арышту забралі актывіста Максіма Вінярскага.

 

Берасце

 

У Берасці яшчэ 28 ліпеня быў затрыманы Андрэй Шарэнда, сёння яго даставілі ў суд. Яго вінавацяць па арт. 23.34 КаАП за тое, што ён нібыта размясціў заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах ў тэлеграм-канале. 24 ліпеня ў доме Андрэя Шарэнды адбыўся ператрус, міліцыя канфіскавала лічбавыя носьбіты і прылады. У выніку суд пакараў Шарэнду 15 суткамі арышту за заклік у інтэрнэце да ўдзелу ў акцыі 14 ліпеня. 

 

Слуцак

 

У Слуцку ў другой палове дня 31 ліпеня былі затрыманыя валанцёры "Краіны для жыцця" Шыловіч Арцём, Анісейка Сяргей і Якубовіч Уладзімір за раздачу памятак "Сумленных людзей".

 

Маладэчна

 

У 17:30 у Маладэчне былі затрыманыя журналісты "Белсата" Зміцер Міцкевіч і Дзяніс Дзюба, якія вялі прамы эфір з агітацыйнага мітынгу Святланы Ціханоўскай. Міліцыянты не патлумачылі прычыну затрымання і адразу загадалі выключыць камеру, паведамляецца на сайце каналу. Таксама затрымалі журналістаў Марыю Арцыбашаву і Алеся Сіліча.

 

Ліда

 

У Лідзе затрыманыя журналісты "Белсата" Галіна Абакунчык і Уладзімір Лунёў. Яны вялі стрым з мітынгу Святланы Ціханоўскай у Лідзе.

 

"Наша Ніва", 31 ліпеня 2020 р.

 

 

У Полацку і Воршы затрымалі прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай

 

На Віцебшчыне пачалі арыштоўваць актывістаў, якім дагэтуль не адбылі прысуджаныя ім “суткі”. Такая практыка прымяняецца ўпершыню, каб адразу пасля судоў людзей адпускалі, не забіраючы пад варту і не прызначаючы канкрэтных тэрмінаў адбыцця пакарання. Праваабаронцы мяркуюць, што гэта робіцца знарок, каб ізаляваць актыўных людзей у нейкі адказны момант. Для жыхароў Наваполацка Андрэя Зуева і Артура Сінега гэты момант, падобна, ужо наступіў. Абодвух затрымалі і адвезлі адбываць арышт, прысуджаны яшчэ 4-га чэрвеня, паведаміла Алена Радзькова, давераная асоба Святланы Ціханоўскай:

 

— Артур быў на працы, знаходзіўся на тэрыторыі ААТ “Нафтан”, яны прыехалі туды і яго забралі. Артур быў дома, з дзецьмі — старэйшай дачцэ 15, сынам 3 і 7. Дачка не сказала, што ён дома, і міліцыянты пачалі на дзяцей ціснуць, чаму яны адны дома. Андрэю нічога не заставалася, як выйсці да іх і сказаць, што дзеці не адны, а з ім.

 

Андрэй Зуеў і Артур Сінега Андрэю Зуеву і Артуру Сінегу засталося адбыць пад вартай па14 сутак. Гэтаксама, на час выбараў, арыштавалі і аршанскіх прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай Аляксандра Андрэева і Генадзя Ларыёнава. Апошняга арыштавалі проста ў судзе, куды ён прыйшоў падтрымаць сваіх аднадумцаў, распавёў аршанскі праваабаронца Ігар Казмярчак:

 

— Генадзь Ларыёнаў, яго забралі з суда, куды ён прыйшоў падтрымаць іншых удзельнікаў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Забралі “даседжваць” 13, здаецца, сутак. Аляксандра Андрэева забралі з дома — таксама “даседжваць” суткі.

 

Аляксандр Андрэеў Яшчэ месяц таму Аляксандру Андрэеву і Генадзю Ларыёнаву прысудзілі па 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі салідарнасці з затрыманымі Сяргеем Ціханоўскім і Віктарам Бабарыкам, якая прайшла ў Воршы 19 чэрвеня. За гэта ж аршанскі суд сёння аштрафаваў Кацярыну Гарэлікаву — на 20 базавых велічынь (540 рублёў).

 

"Беларускае Радыё Рацыя", 31 ліпеня 2020 р.

 

 

Гляджу я на сёньняшнюю выбарчую кампашку, ды на розум неяк прыходзіць адзін "барадаты" анекдот, яшчэ з савецкага часу, пра тое, як добра Валодзька Ўльянаў у 1917 року адпомсьціў за сьмерць свайго брата. То ж і мяркую сабе, что няблага тры абураныя жанчыны помсьцяць сёньня за сваіх пакрыўджаных мужыкоў.

 

А навогул, дзяўчаты вельмі ж цьмяныя, каламутныя (як дарэчы й іхнія мужычкі)...

 

 

Раней фоткала з Сабчак, цяпер — з Севярынцам.

Хто ж ён такі, палітычны блогер Сяргей Ціханоўскі?

 

(Крыху інфы на тэму дзеля роздуму)

 

Гэты рок адзначыўся хваляй папулярнасьці беларускіх каляпалітычных блогераў. Пасьля суіцыду магілёўскага даішніка велізарную аўдыторыю набыў 21-рочны Nexta (Сьцяпан Пуціла). Амаль 130 тысяч чалавек падпісаліся на блог Марата Менскага. У Берасьці на хвалі “акумулятарных пратэстаў” значную вагу набыў блог Сяргея Пятрухіна, у Гомелі запісвае відэаролікі мясцовы блогер Арцём Шапаров.

 

Нядаўна шэрагі блогераў папоўніў 41-рочны гамяльчанін Сяргей Ціханоўскі, аўтар канала “Краіна для Жыцьця”. Ціханоўскі пазіцыянуе сябе як пасьпяховы бізнесмен, які пайшоў у блогеры, таму што дастала жыць “у гэтай дупе, дзе паўсюль безгаспадарчасьць”.

 

У адрозьненьне ад іншых блогераў Ціханоўскі неахвотна мае зносіны са СМІ, адмаўляецца ад інтэрвію і апавяданьняў пра сябе. Вядома, што ён амаль увесь час праводзіць у Гомелі. А сям'я яго жыве ў Менску.

 

Кантэнт: ад бізнесменаў да апазыцыі

 

Ціханоўскі завёў відэаблог у 2019 роке. Першыя відэа зьявіліся ў сярэдзіне сакавіка, а сёньня ў яго больш за 37 тысяч падпісчыкаў — для Беларусі вынік вельмі нядрэнны. Ролікі набіраюць па некалькі дзясяткаў тысяч праглядаў, самыя папулярныя па 100-130 тысяч.

 

Ціханоўскі сьцьвярджае, што здымае па тры відэароліка штодня (!). Сапраўды, актыўнасьць блогера фэнамэнальная, новыя відэа зьяўляюцца кожны дзень — інтэрвію са стандартнымі апазыцыйнымі пэрсанажамі (Статкевіч, Севярынец, Канапацкая), жывыя стрымы гутарак з кандыдатамі ў дэпутаты ад незалежных партый, ролікі аб праблемах бізнесу і сацыяльных праблемах, гутаркі з пасьпяховымі прадпрымальнікамі сярэдняй рукі...

 

Некаторыя гутаркі з бізнэсмэнамі выглядаюць рэклямнымі. Але прадстаўнікі кампаній запэўнілі “Нашу Ніву”, што ніякіх грошай Ціханоўскаму не плацілі.

 

У цяперашні час Ціханоўскі зьбірае сродкі на новае абсталяваньне, з якім, як ён кажа ў адным з відэа, “можна будзе прыходзіць да чыноўнікаў ды задаваць ім пытаньні ў прамым эфіры” або кожны тыдзень выпускаць “навіны без рэклямы і цэнзуры”.

 

— Сума патрэбна вялікая, але ёсьць варыянты здымаць з больш простым абсталяваньнем. Усё залежыць ад таго, наколькі менавіта вам патрэбныя перамены ў нашай краіне. У лічбах гэта ад 4 да 80 тысяч беларускіх рублёў, — заяўляе блогер.

 

На плятформе “Вулей” яму ўжо перавялі 6500 рублёў. Не дрэнна.

 

У якасьці падзякі тым, хто пералічыў грошы, прапануецца мэрч блога “Краіна для жыцьця”. Калі перавесьці на рахунак буйную суму, можна разьлічваць на кароткі відэаролік аб праблемах, якія вас хвалююць або аб вашым бізнэсе (300 рублёў). Вялікае відэа з гарантаваным лікам праглядаў і прасоўваньнем каштуе даражэй: за 1000 рублёў блогер гарантуе 30 тысяч праглядаў, за 2400 рублёў — 100 тысяч праглядаў.

 

Бізнэс: рэклама ды кліпы для маскалёўскай папсы

 

Ціханоўскі амаль у кожным сваім відэа нагадвае, што ён прадпрымальнік. Якім жа прадпрымальніцтвам ён займаецца?

 

Сам Ціханоўскі кажа, што ўжо 15 рокаў здымае рэкляму, яму належыць студыя па вытворчасьці відэакантэнту “Компас”.

 

Студыя працуе як у Беларусі, так і ва Ўкраіне і Масковіі. Можа, памятаеце рэкляму турапэратара “Тэз Тур” з рэперам Сярогаю? Яе рабіў як раз такі “Компас”. Тая ж студыя здымала кліпы для маскалёўскай поп-гурта “Прапаганда” і коміка і шоўмена Артура Піражковая (Аляксандра Реввы).

 

Раней зьмест сацсеткаў Ціханоўскага быў зусім іншым. Гэта сёньня там відэаінтэрвію з Анісім і Севярынцам. А яшчэ рок-два таму старонка будучага блогера была запоўненая фотаздымкамі з вандровак па сьвеце ды сумеснымі фота з прадстаўнікамі маскалёўскага шоу-бізнесу.

 

Сёньня на сайце студыі пазначаны кантакты офісаў у Менску, Гомелі, Маскве і Кіеве. “Наша Ніва” патэлефанавала па ўказаных нумарах. У Маскве трубку зьнялі, але пасьля першага ж пытаньня кінулі. Суразмоўца нават адмовіўся прадставіцца — дзіўнавата для пасьпяховай студыі.

 

У Кіеве адказала маладая жанчына:

 

— Студыя “Компас” працуе ў Масковіі ды Беларусі. Я не супрацоўніца “Компас”, проста знаёмая Ціханоўскага. Мой нумар паказаны, каб калі зьявяцца кліенты, накіраваць іх да яго.

 

Па менскім нумары адказаў сам Ціханоўскі. Ён у чарговы раз паўтарыў: інтэрвію не дае, гаварыць аб сваім бізнэсе не хоча.

 

— З гэтага року я вельмі мала займаюся сваім бізнэсам. Кампаніі працуюць, але сам я гэтым ужо амаль не займаюся. У роліках я не рэклямую свой бізнэс і не хацеў бы яго рэклямаваць, — кажа Ціханоўскі. — На сёньня ёсьць некалькі кантрактаў, з якімі працую, — рэклямныя ролікі, відэа... Але я ў здымках не ўдзельнічаю. Я знаходжуся ў Беларусі і амаль увесь свой час я аддаю блогу.

 

Некаторыя калегі кажуць пра мяне: гэта камэрцыйны праект. Але чаму? Я з блога ні капейкі не зарабляю, толькі ўкладваю туды сілы. Ютуб я не манэтызую, у мяне рэкляма адключаная. Я хоць з каго-небудзь узяў хоць бы даляр? Няма.

 

А тыя таварышы, якія кажуць пра мяне, — ва ўсіх іх ёсьць прайсы на разьмяшчэньне рэклямы. Яны робяць платныя ролікі. Дык хто тады камэрцыйны праект?

 

Людзі, якія так кажуць пра мяне, яны і заяўляюцца камэрцыйнымі праектамі. А я раблю ўсё па закліку сэрца.

 

“Кулацкі” дом: буйныя пляны ды беларуская рэальнасьць

 

Праўда, да таго як пачалася яго блогерская кар'ера, Ціханоўскі не пазьбягаў беларускіх СМІ. Пра яго ў 2017 роке зрабіў вялікі матэрыял партал Onliner: Ціханоўскі набыў былы “кулацкі” дом у вёсцы Агародня-Гомельская Добрушскага раёну. Аддаў за яго $ 2200.

 

Будучы блогер распавядаў журналістам, што дом можна адрамантаваць і зрабіць у ім гатэлік або хостэл з кафэ і крамаю. Магчымаю мэтаваю аўдыторыяй маглі б быць, напрыклад, рэлігійныя паломнікі, што прыязджаюць у суседнюю Карму пакланіцца мошчам сьвятога Іаана Кармянскага. Але не толькі яны.

 

— Хачу стварыць тут не проста аграсядзібу, а комплекс, дзе знайшлі б цікавыя і карысныя заняткі і дарослыя, і дзеці. Каб можна было пазнаёміцца з нейкімі рамёствамі, нешта зрабіць самому, пакатацца на кані, палётаць на самалёце, зьехаць зімой з гары — вы ж бачылі, якія тут пагоркі!.. Зноў жа да Масковіі пяць хвілін крокам, усе іх сотавыя апэратары прымаюцца — таксама плюс для нас, будзем адтуль гасьцей клікаць. Але ты зразумей, я не дзеля бізнэсу гэта пачынаю, а для людзей, — казаў Ціханоўскі.

 

Таксама ён планаваў усталяваць бронзавы помнік сьвятому Яну Кармянскаму, быў гатовы выдаткаваць на гэта $ 20 тысяч.

 

Праз два рока Onliner зноў узяў інтэрвію ў Сяргея Ціханоўскага. Турыстычным аб'ектам вясковы дом так і не стаў. Ціханоўскі распавёў, што памяняў дах у доме. Усе астатнія дасягненьні толькі на паперы: перапіска з чыноўнікамі, дазволу, рашэньні камісій... Праблема ў тым, што дом лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю. І без дазволу чыноўнікаў мяняць у ім нічога нельга — а мяняць і рамантаваць трэба амаль усе.

 

Ціханоўскі запэўніў журналістаў, што здавацца не мае намеру. І да таго ж прыглядаўся да мясцовага вадасховішча. Казаў, што прасіў у мясцовых уладаў магчымасьці ўзяць яго ў арэнду, пабудаваць домікі для рыбакоў, зрабіць прыстойны пляж, пракат лодак, кафэ. Але яму адмовілі. Вось вадасховішчы пакуль і застаецца занядбанай.

 

У апошнім стрыме Ціханоўскі сказаў, што менавіта праблемы з рэканструкцыяй гэтага дома й сталі адным з галоўных фактараў, чаму зьявіўся ягоны блог.

 

— Першы ролік мяне прымусіла запосьціць гэтая сраная краіна, у якой я купіў дом XIX стагодзьдзя, хацеў аднавіць за свае бабкі гэты разбураны помнік. Два з паловай рока біўся, біўся — ніхрана нельга зрабіць! Восем рашэньняў выканкама — і нічога яшчэ нельга рабіць! Мінкульт у выніку страціў праект! — эмацыйна распавёў Ціханоўскі.

 

— Я задолбался да іх езьдзіць, стаў весьці гэты блог. Паглядзіце, з чаго гэта ўсё пачалося! Першыя ролікі на маім канале! І не кажаце, што я нічога не раблю — я, сука, рабіў у гэтай краіне! Рабіў! І мне не даюць ніхрана рабіць гэтыя вырадкі! І не толькі мне, яны кожнаму з вас ніхрана не даюць рабіць!

 

І не толькі дом — праект з возерам таксама загубілі! Чыноўнікі, вы ухуелі?

 

Далей Ціханоўскі сказаў, што весьці палітычны блог першапачаткова не зьбіраўся: маўляў, хацеў гаварыць аб бізнэсе і на эканамічныя тэмы, «але ўсё ўпіраецца ў палітыку, таму што нічога нельга зрабіць у гэтай краіне».

 

Гомель: “Ціханоўскі — каламутны пэрсанаж”

 

Але не ўсе лічаць, што Ціханоўскі, як ён сам кажа, вядзе свой блог толькі “па закліку сэрца”.

 

Пётр Кузняцоў, заснавальнік найбуйнейшага гомельскага партала “Моцныя навіны”, распавёў, што Ціханоўскі зьвяртаўся да яго ў пачатку сваёй блогерскае дзейнасьці.

 

— Ён прыходзіў з прапановай аб супрацоўніцтве. У яго была ідэя рабіць інтэрвію з бізнэсмэнамі ды ў перспектыве, калі канал раскруціцца, браць грошы з прадпрымальнікаў за рэкляму. Як я зразумеў, Ціханоўскі хацеў, каб наш партал дапамог яму раскруціцца. Тады я адмовіў яму, — кажа Кузняцоў. — Але пазьней, калі Ціханоўскі стаў здымаць тое, што здымае сёньня, мы выстаўлялі на свой сайт некаторыя яго відэа, прысьвечаныя сацыяльным праблемам.

 

Я пра яго трохі цікавіўся ў людзей. І на мой цяперашні погляд, гэта вельмі каламутны чалавек, і вельмі цяжка сказаць, чаго ад яго чакаць.

 

Ціханоўскі доўгі час працаваў у Маскве, у Гомель вярнуўся вясной, кажа Кузняцоў. Як раз вясной і зьявіўся блог “Краіна для жыцьця”.

 

— Сьцьвярджаць, што гэта праўда, я не магу, але даволі надзейныя крыніцы расказваюць, што Ціханоўскі ў Маскве “заляцеў” з адным з праектаў. Растраціў вялікі бюджэт, грошы былі не яго. І пасьля гэтага ён нечакана вярнуўся ў Гомель і пачаў рабіць палітычна-апазіцыйныя рэчы. І ніхто з знаёмых Ціханоўскі, з якімі я размаўляў, не разумее, навошта яму гэта трэба. Бо такія рэчы не манэтызуецца, гэта не бізнэс, якіх прызвычаіўся займацца Ціханоўскі. І ва ўсіх цяпер некалькі насьцярожанае стаўленьне да яго дзейнасьці, — распавядае Пётр Кузняцоў.

 

Гомельскі блогер Арцём Шапаров распавёў, што пытаньні да Ціханоўскі паўсталі амаль ва ўсіх беларускіх блогераў.

 

— Мы запрасілі Ціханоўскага ў агульны чат, дзе маюць зносіны амаль усе беларускія палітычныя відэаблогеры: у гэтым чаце Nexta, “Рудабельская паказуха”, Наташа Багданава, я... У агульнае складанасьці 20 чалавек. Мы хацелі задаць пытаьнні, якіх было шмат.

 

Напрыклад, чаму Ціханоўскі падбіваў адных блогераў скардзіцца на іншых? Марат Менскі тегіл Nexta ў сваіх роліках, каб прыцягнуць аўдыторыю. І Ціханоўскі заклікаў Nexta напісаць мадэратарам YouTube скаргу на Марата, — успамінае Шапаров.

 

— Чаму Ціханоўскі абвінавачвае і Марата, і Сцяпана Nexta, і мяне, і іншых блогераў у працы на КДБ?

 

Чаму Ціханоўскі часта бывае ў Маскве? Адкуль у яго грошы?

 

У пачатку свайго блогерства Ціханоўскі прыйшоў да мяне і распавёў, што хоча здымаць відэа пра прадпрымальнікаў. Я дапамагаў яму раскруціцца. Бясплатна. Бо ён казаў, што ў яго няма грошай. Часам ён дапамагаў мне, даваў карыстацца камэраю...

 

А потым раптам у Ціханоўскі пачаліся незразумелыя ад?езды ў Маскву, пасьля якіх сталі зьяўляцца грошы. Ён змог дазволіць сабе студыю, купіў дарагую камэру коштам каля 3 тысяч даляраў. І спачатку распавядаў, што для гэтага прадаў машыну, потым казаў у чаце, што ў яго ёсьць зьберажэньні...

 

Навошта цішком запісваць гутаркі з калегамі? На сустрэчы блогераў Ціханоўскі размаўляў з Маратам Менскім, а потым у чаце неяк ляпнуў, што запісваў тая гутарка.

 

Навошта правакаваць блогераў? Ціханоўскі мог падысьці да аднаго з блогераў з уключанаю камэраю ды завесьці размову аб тым, што прэзыдэнт — злачынец.

 

Усяго было каля 30 пытаньняў. На іх Ціханоўскі нам не адказаў, — абураецца Арцём Шапаров.

 

У выніку Ціханоўскага выдалілі з чату. Але пытаньні да яго засталіся.

 

— Я бачу, як разьвіваецца яго канал. Магу як блогер ацаніць, што туды ўкладзена тысяч пяцьдзесят даляраў: камэры, мантаж, студыя, гукарэжысэры, апэратары... Я дакладна ведаю, што ён шмат укладвае ў рэкляму — толькі аднаму з вядомых телеграм-каналаў Ціханоўскі заплаціў 500 даляраў, каб яго прарэклямаваць. На пікеце Ціханоўскі спакойна раздае майкі ды кепкі з лагатыпам свайго каналу — гэта таксама каштуе грошай. Але адкуль ж грошы, калі ён кажа, што нічога не зарабляе? Няма адказу, – кажа Арцём Шапаров.

 

Некаторыя суразмоўцы адкрыта гавораць, што Ціханоўскі ўсё ж бярэ грошы. Але робіць гэта “прыгожа”.

 

— Мяне абвінавацілі ў крадзяжы газу. З цягам часу я суд выйграў, але пакуль працэс ішоў, я шукаў дапамогі ў блогераў. Спачатку прыйшоў да Шапарава, потым завярнуў увагу на блог “Краіна для жыцьця” — якасна зроблены, я нават не думаў, што ён наш, гомельскі, — расказаў гамяльчанін Юры Драенкоў. — Я хацеў, каб Ціханоўскі агучыў маю праблему, я хацеў, каб ён узяў у мяне інтэрвію, і я ў прамым эфіры змог бы назваць прозьвішчы судзьдзяў, чыноўнікаў. Ён не адмовіў. Але прапанаваў мне наступнае: можаце паглядзець на спасылачку ў профілі, якая вядзе на збор грошай для блога, там выбраць зацікавіў фармат, паглядзець, колькі каштуюць паслугі, і пералічыць адпаведную суму, а жывымі грашыма мы не бярэм. У выніку ў нас не зраслося.

 

Ёсьць і такія, хто абвяргае вэрсію, што блог патрэбен Ціханоўскі, каб зарабляць. Апэратар Павел Ляцяга працаваў на блогера каля 5 месяцаў.

 

— Я пайшоў, таму што мы... не сышліся характарамі. Вельмі шмат было працы. У Ціханоўскі рэальна тры-чатыры здымкі ў дзень. Часам даводзілася працаваць і позна ўвечары, і ноччу. Але заробак не адпавядала: 600 рублёў у месяц. Праблема ў тым, што Ціханоўскі сказаў: будзе тры месяцы выпрабавальнага тэрміну, потым зарплата ўзрасьце. Але пачаліся абяцанкі: я падыму зарплату, ты чакай... Плюс я працаваў у яго неафіцыйна. Ды і сам Ціханоўскі — чалавек даволі пагардлівы. Я не вытрымаў і пайшоў, — распавёў Павал.

 

Ён лічыць, што Ціханоўскі не зарабляе на блогу, а жыве за даходы ад рэклямнай студыі.

 

— Наколькі я да яго непрыязна стаўлюся... Але хлусіць не хачу. Каб Ціханоўскі браў грошы — я не бачыў ніколі. Часам яму прапаноўвалі — ён адмаўляўся, я быў сьведкам, — успамінае Ляцяга.

 

Але навошта пасьпяховаму бізнэсоўцу Ціханоўскаму спатрэбіўся відэаблог і некалькі здымак штодня?

 

— Маё меркаваньне — у чалавека нешта з галавой стала. Ён паўтарае, што яму агідна жыць у гэтай краіне, хоча стварыць краіну для жыцьця, — кажа Павел.

 

“Наша Ніва” зьвярнулася па камэнтар да самога блогеру, але той толькі адказаў, што размовы са СМІ яму не патрэбныя.

 

— Я не даю інтэрвію, мне гэта не цікава ды не патрэбна. Нават калі мяне арыштоўвалі, да мяне зьвярталіся журналісты. Я адказаў ім: а навошта мне інтэрвію?

 

Усё, што хачу сказаць людзям, — я кажу ў сваіх роліках. Няма ніводнай прычыны казаць гэта яшчэ дзесьці, — паўтарыў Сяргей Ціханоўскі.

 

А ў адным са стрымаў блогер агучыў свой “дэдлайн”.

 

— Калі будуць наступныя прэзыдэнцкія выбары — і вы злопае ізноў гэта, значыць, беларусы стаяць такой улады. Я тады паеду, адкрыта кажу. Я зарабляў бабкі да, падчас і пасьля буду зарабляць. Я магу зарабляць бабкі, як прадпрымальнік, у любой краіне.

 

Улад Швэдовіч

 

“Наша Ніва”, 21 лістападу 2019 р.

 

 

Каардынатар "Эўрапейскае Беларусі" Максім Вінярскі знаходзіцца на Акрэсьціна

 

Учора ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

 

Як стала вядома, каардынатар грамадзянскае кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна ў Менску ды адбывае "содні", раней прысуджаныя яму за ўдзел у санкцыянаваным пікеце па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў каля Камароўскага рынку ў Менску.

 

 

Гродна — гэта годна:

Сьвятлана Ціханоўская з камандаю правялі шматтысячны мітынг

 

У Каложскі парк прыйшло больш за 15 тысяч чалавек.

 

Кандыдат у прэзідэнты Сьвятлана Ціханоўская пры ўдзеле Марыі Калесьнікавай ды Веранікі Цапкала правялі мітынг у Горадне. У парк прыйшло больш за 15 тысяч чалавек.

 

11:50 Яшчэ дапачатку мітынгу сотні людзей сталі ў чэргі на ўваходзе ў Каложскі парк.

 

11:55 Жыхары Горадні бясконцым патокам ідуць у Каложскі парк.

 

12:00 — Мы ўсімі рукамі ды нагамі за Сьвятлану Ціханоўскую. Гэта наш квіточак у будучыню, у лепшае жыцьцё, — кажуць маладыя гарадненчанкі.

 

12:01 — Трэба мяняць усё ў нашае краіне. Дзеля нашых дзяцей. Я заслужаны трэнэр Беларусі. Мне крыўдна за жабрацкую пэнсію маіх калег. Мы адстойвалі гонар краіны ды атрымліваем капейкі. Трэба мяняць уладу. 90% спартоўцаў — супраць гэтае улады, на баку пераменаў, — кажа паджылы гарадзенец, заслужаны трэнэр Беларусі.

 

12:03 Людзі ідуць бясконцым патокам.

 

12:08 На мітынгу са сцэны гучыць песьня "Я нарадзіўся тут" Зьміцера Вайцюшкевіча.

 

12:11 Cьветлана Ціханоўская ў гэты час разам са штабам ідзе па цэнтры Горадні да месца правядзеньня мітынгу.

 

12:13 Ужо сабралася больш за тысячу чалавек. Плошча перад сцэнаю на адлегласьці 300 мэтраў літаральна забітая людзьмі.

 

12:14 Людзі працягваюць ісьці магутным патокам.

 

12:15 — Мне даўно знаёмыя медыкі казалі: Лу-кака нездаровы, — распавядае жыхар Горадні.

 

12:17 На мітынгу ў Горадне — ужо некалькі тысяч чалавек. Пляцоўка перад сцэнаю запоўненая людзьмі ды яны працягваюць прыходзіць.

 

12:18 — Тое, што творыць гэтая ўлада — гэта гідка ды брыдка. У гэтым роке мы павінны стаць свабоднымі. Каб усе, хто быў вымушаны з'ехаць з краіны, змаглі павярнуцца. Жыве Беларусь! — кажа жыхарка Горадні.

 

12:20 У Горадне вельмі шмат нацыянальнае сымболікі.

 

12:22 Малады чалавек прыйшоў на мітынг з велізарным бел-чырвона-белым сьцягам.

 

— Я хачу пераменаў. Таму я тут з гэтым сьцягам, — кажа ён.

 

12:24 Людзі голасна скандуюць: "Верым, можам, пераможам!" і "Жыве Беларусь!". Не змаўкаюць авацыі.

 

12:25 — Прыйшлі падтрымаць сваіх дзяцей, свае сем'і, сваю будучыню. Усе мае знаёмыя — за новую ўладу, — распавядае маладая гарадзенчанка, якая прыйшла на мітынг з маленькаю дачкою.

 

12:29 — Я паважаю мужных людзей. І гатовы пакланіцца ім да зямлі. Схіляюся перад адвагаю гэтых трох жанчын. Беларусь — для сьмелых людзей. Багацьце, усё праходзіць — а гонар застаецца назаўжды. Гонар — самае важнае для чалавека, — кажа жыхар Горадні, які прыйшоў на мітынг з сынам-баксёрам.

 

12:33 — 2020-ы рок будзе рокам пераменаў. Гэта адназначна, — кажа малады жыхар Горадні.

 

12:34 Сьвятлана Ціханоўская па дарозе на мітынг фатаграфуецца з гарадзенцамі, якія пазнаюць яе на вуліцах, дэманструюць свае белыя стужкі на руках.

 

12:35 Шматтысячны натоўп скандуе "Жыве Беларусь!".

 

12:37 — Мая бабуля чытае "Хартыю'97" кожны дзень ад яе заснаваньня ды верыць у перамены, — распавядае малады чалавек на мітынгу.

 

12:43 — У месьце ў нас месцамі вельмі свежа, вельмі цікава. Многія дзейнічаюць партызанскімі мэтадамі. Я раней быў апалітычным. Але цяпер я зразумеў: патрэбныя перамены. Я ганаруся беларусамі, ганаруся сваёю краінаю, ганаруся тым, як людзі падняліся. Вы не паверыце, колькі ў нас людзей з такімі, як у мяне поглядамі, — кажа 24-рочны гарадзенец, кіроўца па прафэсіі.

 

12:45 Гродна — гэта годна! У Каложскім парку сабралася ўжо некалькі тысяч чалавек і людзі працягваюць падыходзіць.

 

12:46 Сцэну абкружае мора людзей. Гэта ўзрушаюча!

 

12:47 На ўвесь парк гучыць песьня "Пераменаў!".

 

12:49 — Ведаю Сяргея Ціханоўскага па яго роліках, гляджу іх у інтэрнэце. Яны проста прыгожыя! Гэта маё меркаваньне, — кажа 76-рочны жыхар Горадні.

 

12:53 Рака людзей сьцякаецца да месца правядзеньня мітынгу з розных напрамкаў.

 

12:54 — Нарэшце настаў час, калі можна ганарыцца тым, што мы беларусы! — кажа са сцэны удзельнік мітынгу.

 

12:56 Горадня радуе масавасьцю ды атмасфэраю на мітынгу.

 

12:57 Сьвятлана Ціханоўская са штабам пешшу ідуць да месца мітынгу. Людзі пазнаюць іх ды вітаюць воплескамі.

 

12:58 Штаб Ціханоўскае па дарозе да сцэны спявае "Тры чарапахі".

 

13:01 Людзі ўтварылі жывы калідор, сустракаюць Сьвятлану Ціханоўскую авацыямі, скандуюць "Сьвета! Сьвета! Сьвета!", "Дзякуй!", "Жыве Беларусь!".

 

13:02 Чым бліжэй штаб кандыдата ў прэзідэнты да сцэны, тым мацней радасьць у людзей.

 

13:03 Гарадзенец прыйшоў на мітынг з маленькім сынам ды расказаў, чаму хоча пераменаў.

 

13:04 Сьветлана Ціханоўская са штабам — на сцэне. Гучыць песьня "Муры". Авацыі не змаўкаюць.

 

13:09 Сьвятлана Ціханоўская нагадвае жыхарам Горадні аб правакацыі ўладаў супраць яе мужа.

 

— Ганьба! — скандуюць тысячы чалавек.

 

13:08 Сьветлана Ціханоўская выступает по-белоруску.

 

— Мне вельмі падабаецца Горадня. Гэта найпрыгажэйшае места Беларусі. Места каралёў ды вялікіх князёў. Дзякуй, што вас так шмат! — говорыць Сьветлана Ціханоўская.

 

13:11 Сьвятлана Ціханоўская зачытвае імёны палітвязьняў. Людзі скандуюць "Свабоду! Свабоду! Свабоду!".

 

13:17 — Мы прапануем Сьвятлану Ціханоўскую як сымбаль гэтых самых пераменаў, — кажа кандыдат у прэзідэнты.

 

— Верым, можам, пераможам! — некалькі хвілін скандуюць людзі.

 

13:19 Сьвятлана Ціханоўская заклікае галасаваць за яе 9 жніўня.

 

— Паглядзіце, як нас шмат! Мы сёлета абавязкова пераможам! — кажа Святлана Ціханоўская.

 

Людзі скандуюць "Сьвета! Сьвета! Сьвета!".

 

13:21 У Горадне — вельмі шмат людзей. Надвор'е — выдатная. Атмасфэра — агонь!

 

13:24 — Сябры, я не адступлю. Я пайду да перамогі! — кажа Святлана Ціханоўская. "Мы — з табою!", - крычаць людзі. "Верым, можам, пераможам!", — скандуе ўвесь парк. Авацыі не сьціхаюць.

 

13:26 Марыя Калесьнікава звяртаецца да гарадзенцаў па-беларуску ды распавядае, як любіць гэтае места. Людзі пляскаюць у далоні.

 

13:29 — Я шчаслівая, што стаю перад вамі, бачу бліскучыя вочы, я шчаслівая, што мы аб'язджаем усю Беларусь і бачу дзясяткі тысяч людзей, закаханых у Беларусь. Я больш не належу сабе — я належу вам, любімыя беларусы! — кажа Марыя Калесьнікава.

 

Людзі радуюцца.

 

13:31 — Нас стала яшчэ больш! Большасьць ператварылася ў абсалютную большасьць, — кажа Марыя Калесьнікава.

 

13:33 — Упартасьці, цярпеньня ды любові беларусаў хопіць, каб дайсьці да перамогі, — кажа Марыя Калесьнікава.

 

13:34 На мітынгу сабралася ўжо больш за 15 тысяч чалавек.

 

13:35 — Сіла — у народзе! — кажа Марыя Калесьнікава.

 

Людзі пляскаюць у далоні.

 

13:36 — Я магу ўсё зьмяніць! — скандуюць людзі.

 

— Гэта самае важнае лета для кожнага з нас. Мы зьмяніліся ды гэта — назаўсёды, — кажа Марыя Калесьнікава.

 

13:37 Неверагоднае відэа з дрону. Паводле ацэнак журналістаў, у Каложскім парку сабралася больш за 15 тысяч чалавек.

 

13:38 — Калымага ўлады, што бразгоча, развальваецца па частках! — кажа Марыя Калеснікава.

 

Людзі пляскаюць у далоні.

 

13:39 Бацька з сынам і "Пагоняю" прыйшлі на мітынг Святланы Ціханоўскае.

 

13:48 Выступае Вераніка Цапкала.

 

— Мой муж нарадзіўся ды ўзрос у гэтым месьце, мне ўдвая прыемна тут выступаць!

 

13:49 Узрушаючая атмасфера на мітынгу ў Горадне!

 

13:51 — Час Беларусі прыйшоў, прыйшоў час пераменаў, мы хочам жыць у багатае краіне, у якую б браты-палякі прыязджалі на закупкі, а не наадварот, — кажа Вераніка Цапкала.

 

13:54 — Новы прэзідэнт ня будзе кіраваць краінаю у "ручным рэжыме", - кажа Вераніка Цапкала.

 

Людзі ўхвальна кажуць абурана.

 

13:59 — У Горадне ёсьць прыклад грамадзянскае мужнасьці — гэта дырэктар стадыёну Віктар Шумель, — кажа Вераніка Цапкала.

 

Віктар Шумель падымаецца на сцэну:

 

— У вас ёсьць шанец усё зьмяніць. Мы павінны карыстацца ўсімі правамі ды свабодамі, якія дае Канстытуцыя. Цяжка зрабіць толькі першы крок — далей будзе гара зь плеч, будзе толькі радасьць. Таму я вас заклікаю: зрабіце першы крок. Хачу працытаваць Ніцшэ: нельга быць свабодным ад таго, ад чаго ўцякаеш. Я не зьбіраюся ўцякаць. Я зьбіраюся быць свабодным!

 

Людзі скандуюць: "Малайчына!".

 

14:07 Святлана Ціханоўская разам з камандаю ды 15 тысячамі жыхароў Горадні сьпяваюць песьню "Муры".

 

14:10 — Горадня, вы — неверагодныя. Памятаеце, што толькі разам — мы сіла! — кажа Сьвятлана Ціханоўская на развітаньне.

 

14:12 Сьвятлана Ціханоўская з камандаю сыходзяць. Афіцыйная частка мітынгу сканчаецца. Але людзі застаюцца ў парку. Мітынг працягваецца ў рэжыме сьвята да 15 гадзін.

 

14:13 — Мы павінны змагацца да апошняга. Ён не павінен застацца ва ўладзе. Людзі, прыходзьце, выходзьце на вуліцы, змагаемся за будучыню! Лёзунг "Верым! Можам! Пераможам!" — гэта наш гарадзенскі лёзунг, — кажа паджылы гарадзенец.

 

14:15 Гучыць песьня Вайцюшкевіча "Сьцяг" на словы Уладзіміра Някляева.

 

14:16 Жыхарка Горадні прыйшла на мітынг з абразом Георгія Пераможцы, якую падарыла штабу Сьвятланы Ціханоўскае.

 

— Сьвятлана Георгіеўна Ціханоўская — гэта наш Георгій Пераможца, які прывядзе нас да перамогі, а нашых дзяцей ды ўнукаў, нашую краіну — да сьветлае будучыні. Яна — гэта наш сьвет надзеі ў акне. Жыве Беларусь! — распавяла жыхарка Горадні.

 

14:21 Наступныя мітынгі сёньня Сьвятлана Ціханоўская ды яе каманда правядуць у Ваўкавыску ў 15:30 (пляцоўка на аўтастаянцы на набярэжнае па вуліцы К. Маркса) ды ў Слоніме ў 19:00 (стадыён "Дынама" па вуліцы Чарняхоўскага).

 

14:24 Анлайн-трансляцыя зь мітынгу ў Горадне скончаная. Дзякуй, што былі зь намі! Гродна — гэта годна. Жыве Беларусь!

 

 

Ваўкавыск выйшаў на мітынг-сустрэчу са Сьвятланаю Ціханоўскаю

 

На плошчы ў невялікім райцэнтры сабралася некалькі тысяч чалавек.

 

Кандыдат у прэзідэнты Сьвятлана Ціханоўская разам з Марыяй Калесьнікавай ды Веранікаю Цапкала правялі мітынг у Ваўкавыску.

 

Сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты прайшла на плошчы каля набярэжнае па вуліцы Карла Маркса.

 

15:25 Апублікаваная падрабязная карта, каб дабрацца да месца правядзення мітынгу.

 

15:30 Сотні людзей сабраліся на плошчы, дзе будзе праходзіць сустрэча са Святланай Ціханоўскі і штабам. Моцны дождж — не перашкода для жыхароў Ваўкавыска.

 

15:45 Сонца прабіваецца скрозь хмары. Людзей на мітынгу ў Ваўкавыску — усё больш.

 

15:49 Са сцэны гучыць песьня "Перемен!".

 

15:53 Са сцэны пад гітару спаўняецца песьня "Мы выбіраем свабоду!".

 

15:55 Гучыць знакамітая песьня "Простыя словы".

 

15:56 Людзей становіцца ўсё больш. На плошчы сабралася ўжо больш за тысячу чалавек.

 

16:06 На мітынгу са сцэны гучаць аўтарскія песьні. Настрой у людзей сьвяточны.

 

16:08 На плошчы сабралася ўжо некалькі тысяч чалавек. Людзі скандуюць "Верым, можам, пераможам!".

 

16:10 Гучыць знакамітая песьня "Зорка на імя Сонца".

 

16:12 Людзі гучна скандуюць "Пераменаў! Пераменаў!".

 

16:15 Душеўная атмасфера на мітынгу ў Ваўкавыску.

 

16:19 Сьвятлана Ціханоўская са штабам ідуць па вуліцах Ваўкавыску да месца правядзеньня мітынгу. Людзі іх пазнаюць ды вітаюць.

 

16:24 З'яўляецца Сьвятлана Ціханоўская са штабам. Людзі сустракаюць яе авацыямі. Гучыць песьня "Муры".

 

16:25 Сьвятлана сапраўды прыносіць сьвятло. У Ваўкавыску ўжо — цудоўнае надвор'е.

 

16:27 Сьвятлана Ціханоўская — на сцэне. Людзі зладзілі працяглую авацыю. Скандуюць "Сьвета! Сьвета! Сьвета!".

 

16:28 — Мы прывезьлі вам прамень сьвятла? Лівень скончыўся? — пытаецца Святлана Ціханоўскі.

 

— Так! — крычаць людзі.

 

16:30 У Ваўкавыску — магутна! У 44-тысячным месьце на плошчу выйшла як мінімум некалькі тысяч чалавек.

 

16:32 Сьвятлана Ціханоўская распавяла, што з усёй мясной прадукцыі ў краіне яны з Сяргеем заўсёды аддавалі перавагу ваўкавыскае ды пераконвалі ў гэтым астатніх. Людзі ўхвальна апладзіруюць. Настрой бадзёры.

 

16:36 — 10 жніўня будзем ушаноўваць новага прэзідэнта — Сьвятлану Ціханоўскую, — кажа кандыдат.

 

Людзі скандуюць "Сьвета! Сьвета! Сьвета!".

 

16:37 Сьвятлана распавядае гісторыю Сяргея Ціханоўскага. Людзі крычаць "Сяргей — герой!". Гучаць аплядысьмэнты.

 

16:41 Людзі разам з Ціханоўскаю скандуюць "Любім! Можам! Пераможам!".

 

16:44 — Калі Сяргей выйдзе на свабоду, я спадзяюся, яму скажуць: трэба ганарыцца сваёю жонкаю, — кажа Сьвятлана. Людзі пляскаюць у далоні.

 

— Сьвятлана, беражыце сябе! — крычаць з натоўпу.

 

— Сябры, я вам абяцаю: я застаюся з вамі да перамогі! — кажа Сьвятлана Ціханоўская.

 

16:46 Марыя Калесьнікава выступае па-беларуску: "Ваўкавыск таксама хоча перамен!".

 

16:49 — Я шчаслівая бачыць вашыя запаленыя вочы! Я належу вам ды сваёй краіне. Вы нас натхняеце ды надаяце моцы! — кажа Марыя Калесьнікава.

 

Людзі радуюцца.

 

16:51 — Я бачу, што мы зможам дайсьці да перамогі. У нас атрымаецца! — кажа Марыя Калесьнікава.

 

16:53 — Наша сіла — у самым народзе! — кажа кіраўнік штабе Віктара Бабарыкі.

 

Гучаць авацыі.

 

16:57 — Прыйшоў час нам браць адказнасьць за сваю будучыню. Драндулет дыктатуры ўжо развальваецца, — кажа Марыя Калесьнікава.

 

16:59 — Рэжым ня зможа справіцца з працяглым ды разнастайным пратэстам. У яго няма ні сьмеласьці, ні грошай, — кажа Марыя Калесьнікава.

 

17:00 Марыя Калесьнікава заклікае галасаваць за Сьвятлану Ціханоўскуюі менавіта ў дзень 9 жніўня. Людзі скандуюць "Сьвета! Сьвета! Сьвета!".

 

17:01 Выступае Вераніка Цапкала:

 

— Ваўкавыск — цудоўнае места, гэта проста беларуская Жэнэва!

 

Людзі пляскаюць у ладкі.

 

17:04 — Улетку 2020 року ўся Беларусь гатовая да пераменаў, — кажа Вераніка Цапкала. Жонка прэтэндэнта ў прэзідэнты прачытала верш Максіма Багдановіча "Паміж пяскоў эгіпецкай зямлі".

 

17:14 — У гэтым роке мы абярэм іншы шлях: шлях багатай, моцнай Беларусі. Разам мы — сіла. Мы пераможам! — кажа Вераніка Цапкала.

 

17:16 Выступае паэтка з Ваўкавыску:

 

— Ніякага страху быць не павінна, я заклікаю ўсіх выйсці супраць гэтага ўраду! Лу-кака ўсім плюнуў у душу — ён зняў крыжы ў Курапатах!

 

Людзі скандуюць "Ганьба! Ганьба!".

 

17:19 Паэтка чытае верш, які заканчваецца словамі: "Мы атрымаць павінны перамогу!".

 

Гучыць авацыя. Людзі скандуюць "Малайчына, малайчына!".

 

17:20 Гучыць песьня "Муры!".

 

17:23 — Я ведаю, што ў Ваўкавыску ў мяне зараз ёсьць шмат прыхільнікаў, — кажа Сьвятлана Ціханоўская. — Толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцьця.

 

Людзі скандуюць "Сьвета! Сьвета! Сьвета!".

 

17:30 Сьвятлана Ціханоўскі з камандаю пакінулі сцэну, але мітынг працягваецца. Гучаць папулярныя песьні, у людзей сьвяточны настрой.

 

17:33 Наступны мітынг Сьвятлана Ціханоўская ды штаб правядуць сёньня ў 19:00 у Слоніме. Месца збору — стадыён "Дынама" на вуліцы Чарняхоўскага.

 

17:35 Мітынг скончаны. Дзякуй, што былі з намі! У Ваўкавыску было магутна! Жыве Беларусь!

 

 

Увесь Ваўкавыск гудзе пасьля мітынгу Сьвятланы Ціханоўскае

 

Кандыдатка ў прэзідэнты Сьвятлана Ціханоўская разам з Марыяю Калесьнікавай ды Веранікаю Цапкалаю правялі мітынг у Ваўкавыску. Людзі не сьпяшаліся разыходзіцца, а аўтамабілісты падтрымлівалі ўдзельнікаў мітынгу гудкамі.

 

Відэа апублікаваў тэлеграм-канал МКБ.

 

 

Мітынг у падтрымку Сьвятланы Ціханоўскае ў Слоніме

 

Больш за тры тысячы чалавек прыйшлі на сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.

 

Сустрэча праходзіла на стадыёне "Дынама" ў Слоніме.

 

19:23 Стадыён запаўняецца людзьмі, многія прыйшлі з бел-чырвона-белымі сьцягамі.

 

19:24 Людзей усё больш!

 

19:28 Людзі скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!"

 

19:29 Грае песьня Зьмітра Вайцюшкевіча "Жыве Беларусь!".

 

19:30 Людзі клічуць кандыдата ў прэзідэнты, скандуючы "Сьвета!". Яна яшчэ не прыбыла.

 

19:31 Людзі працягваюць стаяць у чарзе, каб прайсьці на стадыён.

 

19:32 Вядучы мітынгу выступае на беларускае мове. Ён нагадаў, што ўлады Слоніму спецыяльна арганізавалі на гэты час іншыя мерапрыемствы.

 

— Ганьба! — крыкнуў ён.

 

Людзі падтрымалі.

 

19:36 Вядучы заклікае не галасаваць датэрмінова, а прыйсьці на ўчасткі толькі 9 жніўня ды лепш у другой палове дня.

 

19:39 Беларусаў заклікаюць фатаграфаваць свае бюлетэні ды адправіць на інтэрнэт-плятформу "Голас".

 

19:41 Людзей таксама заклікаюць рэгістравацца незалежнымі назіральнікамі.

 

19:42 Прыбылі кандыдат у прэзідэнты Сьвятлана Ціханоўская ды прадстаўнікі аб'яднанага штабу Марыя Калесьнікава ды Вераніка Цапкала. Людзі пляскаюць у далоні.

 

19:44 Грае песьня "Муры".

 

19:47 Ціханоўская пачала расказваць пра свайго мужа Сяргея. Паводле яе слоў, ён адкрыў людзям вочы ды людзі ўбачылі ў ім будучага прэзідэнта Беларусі. Цяпер Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў СІЗА, а іх дзеці вымушаныя з'ехаць за мяжу. Але ўлады не ўлічылі, што яго жонка, звычайная хатняя гаспадыня, апынулася адважным чалавекам ды стала на шлях Сяргея.

 

19:49 — Я не змагла аддаць свайго мужа, я не змагла здрадзіць людзям ды зразумела, што ў мяне няма шляху назад, — сказала яна.

 

19:50 Кандыдат звярнулася да прадстаўнікоў старэйшага пакаленьня, якія прыйшлі на мітынг, ды заклікала іх размаўляць з аднарочнікамі ды данесьці да іх, што трэба мяняць уладу ды галасаваць за перамены ды супраць дыктатуры.

 

19:52 Ціханоўская распавядае пра незаконна зьнятых з выбарчае гонкі кандыдатах Віктара Бабарыку ды Валера Цапкалу.

 

19:56 Кандыдат заклікае пераступіць свой страх, не баяцца звальненьняў з працы ды штрафаў і запэўнівае, што людзі не застануцца адны. У Беларусі "адзін за ўсіх і ўсе за аднаго, гэта й ёсьць прыкмета нацыі".

 

19:57 Людзі скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!".

 

19:58 Ціханоўская заклікае не галасаваць датэрмінова.

 

— Пераступайце праз свой страх, менавіта на датэрміновым галасаваньні вельмі высокая рызыка фальсіфікацыяў вашых галасоў, — кажа яна.

 

19:59 Яна заклікае выйсьці на інтэрнэт-плятформу "Голас" ды паглядзець, як можна там прагаласаваць.

 

20:01 Ціханоўская кажа, што сотні беларускіх кампаніяў гатовыя прыняць на працу звольненых па палітычных матывах.

 

— Ня трэба баяцца. Гэта пераломны момант, людзі. Рок проста неверагодны, — кажа яна.

 

20:02 Кандыдат нагадвае, што калі стане прэзідэнтам, правядзе новыя сумленныя выбары.

 

20:08 Выступае прадстаўнік штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава. Яна кажа, што з Заходняй Беларусі даўно можна было зрабіць рай для турыстаў, але замест гэтага людзі з гэтага рэгіёну з'язджаюць на заробкі ў Варшаву ды Маскву.

 

20:10 Калеснікава распавядае пра кандыдата ў прэзідэнце Віктары Бабарыку, за якога былі сабраныя амаль паўмільёна подпісаў беларусаў, але які цяпер знаходзіцца ў турме. Яна лічыць, што цяпер яго прыхільнікаў стала яшчэ больш.

 

20:12 Калесьнікава кажа, што беларусы сталі іншымі.

 

— Такімі людзьмі вельмі цяжка кіраваць, іх складана трымаць у недасьведчанасьці, ад такіх беларусаў немагчыма адмахнуцца. Мы не абслугоўваем ўладу, а наадварот. Сіла ў народзе! — кажа яна.

 

20:13 Удзельнікі мітынгу скандуюць "Я магу ўсё зьмяніць!".

 

20:15 Марыя Калесьнікава традыцыйна заклікае працягваць "дзяўбці" гэтую ўладу.

 

20:17 — Гэтая калымага ўлады развальваецца па частках! Нам трэба перастаць баяцца ды трэба браць адказнасьць на сябе, не чакаць, што на пікеты прыйдзе нехта іншы. Трэба знайсьці ў сабе сілы супрацьстаяць гэтае сыстэме рабства, — кажа прадстаўнік штабу Віктара Бабарыкі.

 

20:19 Калесьнікава заклікае галасаваць 9 жніўня за Ціханоўскую ды насіць белыя стужкі.

 

20:22 Выступае прадстаўнік штабу Валерыя Цапкалы, яго жонка Вераніка Цапкала. Яна дзякуе людзям за падтрымку. Людзі скандуюць "Жыве Беларусь!"

 

20:25 Вераніка Цапкала кажа, што Беларусі неабходныя перамены.

 

— Улада палохае нас Майданам, уводам маскалёўскіх войскаў ці войскаў НАТО. Вы чулі ад альтэрнатыўных кандыдатаў пра вайну? Мы хочам жыць у мірнае краіне ды ня хочам з'язджаць з Беларусі, таму што гэта нашая радзіма, — кажа яна.

 

20:26 Цапкала запэўнівае, што альтэрнатыўныя кандыдаты заўсёды будуць адстойваць сувэрэнітэт Беларусі.

 

20:27 Вераніка Цапкала пытаецца, як людзі могуць выжыць на такія нізкія пэнсіі ды зарплаты, якія ёсць цяпер у Беларус пры Лу-каке.

 

— Хіба вам ёсць што губляць? Горш быць проста ня можа, — пытаецца яна.

 

20:33 Лунаюць бел-чырвона-белыя сьцягі, сьцягі грамадзянскае кампаніі "Эўрапейская Беларусь" ды з гербам "Пагоня". Грае песьня "Муры".

 

20:38 Больш за тры тысячы чалавек скандуюць "Жыве Беларусь!"

 

20:47 Мітынг скончаны. Дзякуй, што былі з намі!

 

 

Жырык параіў Лу-каке зняцца з выбараў

 

Лідар ЛДПР Жырык [Жырыноўскі] на мерапрыемстве ў гонар 50-рочча ягонай палітычнай дзейнасці прапанаваў Лу-каке зняць сваю кандыдатуру з выбараў, якія пройдуць у Беларусі 9 жніўня. Пра гэта паведамляе РІА "Навіны".

 

— Улада — гэта надоўга. Дарожка, самалёты, ганаровая варта, і ўсе кланяюцца... Гэта самы страшны наркотык. Лу-кака не можа адарвацца, — мяркуе Жырыноўскі.

 

— Аляксандр Рыгоравіч, адарвіцеся вы... і правядзіце прыгожыя выбары, зняўшы сваю кандыдатуру з выбараў, — заклікаў лідар ЛДПР.

 

 

Давераную асобу "прусака" давялі да істэрыкі

 

Мэтадычка не дапамагла.

 

Давераная асоба "прусака" Алег Румо змог нармальна адказаць толькі на загадзя ўзгодненыя пытаньні. Пра гэта телеграм-каналу "Баста!" распавёў чытач:

 

"Добры дзень. Хацеў вам распавесьці, як прайшла сустрэча з даверанаю асобаю Лу-какі — трансплантолягам Алегам Румо, — піша чытач. — На сустрэчу таксама прыйшлі журналісты з "Настоящего времени", якіх выканкамаўскія цёткі хацелі прагнаць, маўляў яны не жадаюць здымацца. Зладзілі жывое галасаваньне, атрымалася прыкладна 50/50. Гэта пры ўмове, што большасьць прысутных былі на сустрэчу сагналі, гэта значыць нават на абсалютна пралукашэнкаўскае сустрэчы няма большасьці за "трохадсоткавага". Журналісты засталіся.

 

Пакуль Румо распавядаў пра сваю працу, то слухаць яго яшчэ можна было, і пакуль адказваў на загадзя ўзгодненыя пытаньні ад сагнаных бюджэтнікаў, то здаваўся спецыялістам.

 

Але як толькі ён атрымліваў вострае пытаньне, то тут жа пайшлі ў ход адказы па мэтадычцы, ледзь не зрыў на крык ды плыўны з'езд з пытаньня.

 

— Чаму ў Швэцыі сьмяротнасьць ад каранавірусу ў 10 разоў вышэй, чым у нас? У нас хіба лепшая медыцына?

 

— Таму што ў нас іншая мэтодыка падліку памерлых.

 

— Чаму пры лепшых умовах у 90-х у параўнаньні з Польшчаю дыі Літвою мы зараз ад іх адстаем?

 

— Таму што ім Амерыка ды Эўропа надавалі крэдытаў, за якія ім сотні рокаў расплачвацца.

 

Пра нашыя крэдыты ён чамусьці зьмаўчаў..."

 

"Хартыя’97%", 1 жніўня 2020 р.

 

 

У Светлагорску АМАП затрымаў людзей, якія прыйшлі ў міліцыю даведацца пра лёс сяброў

 

1 жніўня жыхары Светлагорска Юля Дудко, Арцём Данілаў і праваабаронца Алена Масьлюкова прыйшлі ў мясцовы РАУС, каб даведацца пра лес дваіх знаёмых, якіх затрымалі тры дні таму.

 

— У міліцыі нам адказалі, што іх не адпусьцяць сёньня. Мы стаялі і размаўлялі каля будынку РАУС, як адтуль выскачылі супрацоўнікі АМАПу і затрымалі спачатку Юлю Дудко, а потым Арцёма Данілава, — распавяла Алена Масьлюкова.

 

Яна мае намер скардзіцца ў пракуратуру на такія дзеяньні супрацоўнікаў АМАПу.

 

Юлю Дудко і Арцёма Данілава ўжо на гэтым тыдні затрымлівала міліцыя. Невядомыя падпалілі аўтамабіль супрацоўніка райвыканкаму, і цяпер міліцыя затрымлівае актывістаў і раварыстаў.

 

 

Пад Хойнікамі міліцыя затрымала аўтара YouTube-канала "Хойнікі для жыцьця"

 

У пятніцу 31 ліпеня міліцыя затрымала трактарыста Яўгена Васількова, аўтара Youtube-канала "Хойнікі для жыцьця". Ён вядомы сваім эмацыйным выказваньнем пра выбары і ўдзел у іх настаўнікаў, відэа сабрала больш за 93 тысячы праглядаў.

 

29 ліпеня ў Хойніках праходзіў пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай. На ім прысутнічалі каля 300 чалавек. Быў на пікеце і Яўген Васількоў.

 

— У пятніцу да яго на працу — ён працуе цяпер на фэрмэра, прыехала міліцыя. І яго затрымалі, пакінулі да суду пад вартай. Суд будзе ў панядзелак. Прычыну патлумачылі такую, што нібыта не падпарадкаваўся міліцыі. Як такое можа быць? Напэўна, гэта была толькі нагода, каб затрымаць яго, — паведамілаТацьцяна, жонка Яўгена Васількова.

 

"Радыё Свабода", 1 жніўня 2020 р.

 

 

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Ваўкавыску

 

У Ваўкавыску распачынаецца мітынг кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай. На дадзены момант на наберажнай па вуліцы Карла Маркса, дзе адбываецца мерапрыемства, ужо больш за 2 тысячы чалавек. Святлана Ціханоўская выступае на мітынгу.

 

16:30. Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала распачалі свой выступ у Ваўкавыску. Святлана распачала свой выступ з таго, што калісьці яе муж — Сяргей Ціханоўскі здымаў рэкламу для Ваўкавыскага мясакамбінату. Тады яму там падарылі статую ваўка, таму Ваўкавыск для яе не чужое мест.

 

Зараз на мітынгу каля 3000 чалавек.

 

У Ваўкавыск каманда Святланы Ціханоўскай прыехала з Горадні. Далей кандыдатка на прэзідэнта накіруецца ў Слонім.

 

16:40. Пасля слоў Святланы Ціханоўскай пра палітвязняў, Ваўкавыск скандуе "Свабоду!".

 

16:50. Марыя Калеснікава распачала свой выступ са слоў пра непатрэбную мадэрнізацыю прадпрыемстваў, замест неабходных рэформаў. Жыхары Ваўкавыску актыўна вітаюць яе прамову.

 

17:10. Вераніка Цапкала пад час свайго выступлення назвала Ваўкавыск беларускай Жэневай. Яна дадала, што зараз улады пужаюць беларусаў стратай суверэнітэту, аднак дзеянні ўладаў, што адбываюцца цяпер, хутчэй прывядуць да страты суверэнітэту, чым новы прэзідэнт. Жыхары Ваўкавыску ў адказ крычалі, што хочуць працаваць у Беларусі і зарабляць тут дастойныя заробкі.

 

17:30. Мітынг скончыўся. Святлана Ціханоўская і яе каманда выпраўляюцца ў Слонім. Там акцыя распачнецца а 19 гадзіне.

 

 

Пікет Святланы Ціханоўскай у Слоніме

 

Пасля Горадні і Ваўкавыску аб’яднаны штаб наведвае Слонім. Тут разам з Веранікай Цапкалай і Марыяй Калеснікавай Святлана Ціханоўская ладзіць агітацыйны пікет. Журналісты "Белсату2 пакажуць, як адбываецца акцыя.

 

Цягам першага жніўня Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава наведалі з пікетам Горадню і Ваўкавыск. Наступны пікет ладзіцца ў Слоніме.

 

Яшчэ да пачатку акцыі на сустрэчу з кандыдатам на прэзідэнта сабраліся тысячы гараджанаў. Мерапрыемства адбываецца на стадыёне Дынама.

 

19:45. Прадстаўніцы аб’яднанага штабу даехалі ў Слонім. Каля двух тысячаў жыхароў места вітаюць іх.

 

19:50. Жыхары Слоніму пачалі за гадзіну да пачатку мерапрыемства прыходзіць на стадыён. Цяпер усё яшчэ стаіць чарга каля кіламетру, каб патрапіць на мітынг.

 

19:50. Святлана распачала сваю прамову, што ўлада ёй не патрэбная, сапраўднай уладай у Беларусі мусіць быць народ. Яна ўпэўнена, што беларусы гатовыя да зменаў на палітычным полі. Заклікае рухацца толькі наперад і да перамогі. Жыхары Слоніма сустрэлі гэтую тэзу воклічамі "Жыве Беларусь!".

 

На дадзены момант на мітынгу больш за 3000 чалавек.

 

20:10. З прамоваю выступае Марыя Калеснікава — прадстаўніца штабу Віктара Бабарыка. Яна пытаецца сланімчукоў, як яны жывуць. Людзі адказваюць, што кепска.

 

Калеснікава зазначае, што са слонімскага краю можна было б зрабіць сапраўды рай для турызму, што дазволіла бы атрымліваць мясцовым жыхарам добрыя заробкі дома, а не за мяжою. Замест гэтага ўлады выдаткоўваюць сродкі на свае патрэбы.

 

Слонімцы сустрэлі яе прамову воплескамі ў далоні і гучнымі выклікамі.

 

20:15. На стадыёне цяпер каля чатырох тысячаў месцічаў.

 

20:30. Вераніка Цапкала заявіла, што калі існая ўлада будзе паводзіць сябе як зараз, то хутка Масковія з намі зачыніць межы, а потым прымусіць падпісаць 31 дарожную карту, а гэта вядзе да страты незалежнасці.

 

"Белсат", 1 жніўня 2020 р.

 

 

"У Масквы ёсць свой сцэнар па Беларусі ды Лу-кака "не адзіны"

 

Палітоляг — пра пагрозы, якія нікуды не падзеліся ды пра тое, што Масковія наўрад ці захоплена павітае дэмакратычныя перамены ды дазволіць беларусам самім вырашаць лёс краіны.

 

"Выбарчая кампанія ў Беларусі — гэта ня толькі змаганьне з дыктатураю Лу-какі, гэта яшчэ, і перш за ўсё, барацьба з імперыяй Пуйла, — піша Павел Вусаў. — Па сутнасьці гэта й ёсьць асноўная глябальная мэта — перамагчы "русский мир" у Беларусі. З "русским миром" дыктатура несьмяротная. Да гэтых выбараў трэба падыходзіць менавіта так. Без абазначэньня ды дасягненьня гэтае глябальнае мэты — усе намаганьні будуць марныя.

 

Магчыма, альтэрнатыўны рух ня хоча агучваць гэтую стратэгічную звышзадачу, але яна павінна прысутнічаць у сьвядомасьці, даваць справаздачу ў выступах, лунаць у атмасфэры, быць сярод што ідуць да пераменаў.

 

Па вялікім рахунку мітынгі, агітацыя, стратэгіі, палітычныя канцэпты, увесь перадвыбарчы фэст выглядае так, нібы за ўсходняю мяжою пустата, нібы няма пагроз, а там знаходзіцца дабратлівы сусед, для якога ня важна, як ды што, быццам тое, што адбываецца ў Беларусі гэта не праблема Масквы. Можна падумаць, што Масковія захоплена павітае дэмакратычныя перамены ў краіне ды дазволіць беларусам самім вырашаць лёс краіны.

 

Кожны, хто хоча пераменаў у нашае краіне ды хто гэтыя перамены зьбіраецца рэалізоўваць, павінен ясна ўяўляць наступнае:

 

1. Якое месца ды роля Масковіі ў цяперашняе кампаніі, якім чынам і праз якія інструмэнты можа рэалізоўвацца яе стратэгія ды магчымае ўмяшаньне ў палітычныя працэсы ў Беларусі;

 

2. Нельга адмаўляць, што ў Масквы ёсьць свой сцэнар па Беларусі ды "Лу-кака" не адзіны;

 

3. Што ды як зьбіраецца рабіць "новая ўлада" ў выпадку прамой ці схаванае агрэсіі з боку Масковіі. Асабліва калі ўлічыць, згодна дэклярацыям, краінаю будзе кіраваць той жа намэнклатурны апарат, і тыя ж людзі будуць стаяць на чале сілавых структураў. А ў большасьці сваёй яны прадстаўнікі савецка-маскалёўскае цывілізацыі;

 

4. Да чаго павінна быць гатовае грамадства, калі немалая яго частка ня бачыць пагрозы з Усходу.

 

Я разумею, што ў цяперашняй альтэрнатывы няма яснае стратэгіі, акрамя надзей на зьвяржэньне рэжыму, што ўжо казаць аб супрацьдзеяньні імперыі. Але адсутнасьць стратэгіі ды крызіснага погляду не азначае адсутнасьці пагрозы".

 

"Салідарнасць", 1 жніўня 2020 р.

 

 

БТ паказала, як падчас гульні "Нёмана" з "Дынама" ўвесь стадыён скандуе "Жыве Беларусь!"

 

Лу-кака ўжо страчвае ўладу над прапагандай?

 

Падчас гульні "Нёмана" з "Дынама" ўвесь стадыён скандаваў "Жыве Беларусь!". Характэрна, што гэта паказалі на БТ, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

 

Раней дырэктар ЦСК "Нёман" Віктар Шумель ярка выступіў на гарадзенскім пікеце Святланы Ціханоўскай.

 

 

Святлана Ціханоўская і каманда правялі масавы мітынг у Баранавічах

 

У Парку культуры і адпачынку па вуліцы Камсамольскай сабралася больш за 8 тысячаў чалавек.

 

Сёння, 2 жніўня, кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская з прадстаўніцамі штаба Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкалай правялі легальны агітацыйны мітынг у Баранавічах.

 

Мітынг прайшоў у Парку культуры і адпачынку імя 30-рочча ВЛКСМ (Малады парк) па вуліцы Камсамольскай.

 

9:40 За 20 хвілінаў да пачатку мітынгу ў парку сабралася мноства людзей.

 

9:55 Людзі ўсё прыбываюць і прыбываюць.

 

9:59 Людзі ідуць у парк з усіх бакоў. Хутка будзе няма дзе стаць, а людзі ўсё прыбываюць і прыбываюць.

 

10:00 — Патрэбныя змены ў краіне. З Лу-какаю дакаціліся ўжо да ручкі, — кажа жыхар Баранавічаў.

 

10:02 Каардынатар "Хуткай дапамогі", знаходзячыся на службе, прыбыў на мітынг у кепцы з знакамі аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай. Дзяржслужбоўцы ўжо адкрыта пераходзяць на бок народнай кандыдаткі.

 

10:09 На галоўных прысадах парку сабралася ўжо блізу тысячы чалавек.

 

10:10 У людзей святочны настрой, са сцэны гучыць музыка.

 

10:11 Раніца выхаднога дня, а да сцэны ў Баранавічах ўжо цяжка падступіцца. На мітынгу ўжо некалькі тысячаў чалавек.

 

10:12 Паглядзіце на гэтае чалавечае мора ў Баранавічах!

 

10:15 У Баранавічах ужо горача! Людзі ўсё прыбываюць.

 

10:16 Моладзь у Баранавічах: наша будучыня.

 

10:22 Людзей вельмі шмат, настрой прыўзняты.

 

10:23 Перад землякамі выступіў экс-супрацоўнік МУС з Баранавічаў, які заклікаў людзей абараняць свае галасы на выбарах.

 

10:26 Святлана Ціханоўская з'явілася ў парку. Людзі зладзілі жывы калідор, захоплена скандуюць "Света! Света! Света!".

 

10:29 Гучыць песня "Муры".

 

10:31 Людское мора вітае Святлану Ціханоўскую.

 

10:32 Баранавіцкі актывіст Мікола Чарнавус-старэйшы выйшаў на сцэну ў нацыянальнай вопратцы з караваем і вышытым ручніком. Так Святлану Ціханоўскую і штаб яшчэ не сустракалі.

 

10:35 Выступае Святлана Ціханоўская:

 

— Сёння — вялікае свята, дзень ПДВ. Дарагая крылатая пяхота, са святам вас. Вы — нашы героі, нашы абаронцы. Вы — частка арміі, а калі войска служыць народу, народ яму вельмі ўдзячны. Мы хочам вамі ганарыцца. Дапамажыце нам. Зрабіце так, каб мы вамі ганарыліся.

 

Людзі пляскаюць у далоні.

 

10:40 Святлана Ціханоўская расказвае гісторыю свайго мужа, блогера Сяргея Ціханоўскга.

 

— Сярога мужык! — крычаць людзі.

 

10:41 — Слова ўлада мне непрыемнае. У нас найвышэйшая ўлада ў краіне — гэта народ. Вы ўсе — улада, — кажа Святлана Ціханоўская. Людзі радуюцца, гучаць авацыі.

 

10:47 Людзей так шмат, што сцэны амаль не відаць.

 

10:50 — Забудзьцеся слова "калі б"! Калі я стану прэзідэнткай Беларусі, я вызвалю палітзняволеных, правяду рэферэндум, які абмяжоўвае тэрмін прэзідэнта, праз паўгода правяду новыя, сумленныя, адкрытыя выбары, — кажа Святлана Ціханоўская.

 

Людзі сустракаюць яе словы авацыямі, скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!".

 

10:55 Амаль кожная фраза Святланы Ціханоўскай выклікае магутныя авацыі. Атмасфера на мітынгу узрушвае. Людзі скандуюць "Мы — разам!".

 

10:59 — Усе цяпер хочуць дапамагаць адно аднаму. І ў гэтым наша сіла! — кажа Святлана Ціханоўская.

 

Людзі радуюцца.

 

11:02 — Мяне бянтэжыць, што вы мяне так горача вітаеце. Я — такая самая, як і вы. Дзякуй, што паверылі мне. Будзьце ўпэўненыя — я пайду да перамогі, — кажа Святлана Ціханоўская.

 

— Вы — класная! — крычаць людзі.

 

Гучаць авацыі. Людзі скандуюць "Света! Света! Света!".

 

11:05 Баранавічы прыгожыя! Людзі творча падышлі да ўдзелу ў мітынгу. Паглядзіце, якая разнастайнасць плакатаў.

 

11:08 Марыя Калеснікава ў пачатку выступу дзякуе героям нашага часу — лекарам, якія змагаюцца з каранавірусам.

 

— Улада хавае ад нас праўду, — кажа яна.

 

— Пасля выбараў разбярэмся, — крычаць людзі.

 

— Шмат вашых прадпрыемстваў стратныя, а ўлада толькі хаміць і прымушае мыць асфальт перад сваім прыездам, — кажа Калеснікава.

 

— Ганьба! — крычаць людзі.

 

11:10 — Я — шчаслівая. Нас натхняюць вашыя палымяныя вочы. Мы бачым, што Беларусь змянілася. Дзякуй вам! — кажа Марыя Калеснікава. Гучаць авацыі.

 

11:12 На сцэну паднялася дзяўчынка-падлетак і абняла адну за адной Марыю Калеснікаву і Святлану Ціханоўскую.

 

— Замест тысячы словаў, — кажа вядоўца мітынгу. Людзі пляскаюць у далоні.

 

11:13 — Дзяўчаткі, мы з вамі! — крычаць людзі. 

 

— А мы — з вамі, — адказвае Марыя Калеснікава.

 

11:14 — Моц — у самым народзе! — кажа Марыя Калеснікава. Людзі пляскаюць у далоні.

 

11:15 Праваабарончая арганізацыя "Вясна" налічыла блізу 7,5 тысячаў чалавек на мітынгу ў Баранавічах.

 

11:16 — Усё толькі пачынаецца. Мы атрымліваем задавальненне ад пераменаў. Мы змяніліся — і гэта назаўсёды!" — кажа Марыя Калеснікава.

 

— Так! — крычаць людзі.

 

11:17 — Дзяўбці, дзяўбці, дзяўбці гэтую ўладу! — шматтысячны натоўп падхоплівае знакаміты лозунг.

 

11:18 — Бразгатлівая калымага ўлады развальваецца на часткі! — кажа Марыя Калеснікава.

 

Гучаць авацыі.

 

— Малайчына! — крычаць людзі.

 

11:19 — У рэжыму няма ні смеласці, ні грошай! Расказвайце ўсім, што нельга датэрмінова галасаваць. Нас — большасць! Разам — мы сіла! Мы — пераможам!" — кажа Марыя Калеснікава.

 

Гучаць авацыі і воклічы "Маша! Маша! Маша!".

 

11:23 Выступае Вераніка Цапкала:

 

— Баранавічы, у вас сёння горача ва ўсіх сэнсах! Мой родны дзядзька шмат гадоў служыў у ПДВ. Ваш дэвіз — ніхто, акрамя вас! Дзякуй вам! Мы вамі ганарымся.

 

11:27 На мітынгу ўжо блізу 8 тысячаў чалавек.

 

11:28 Вераніка Цапкала расказвае, як Лу-кака раздае беларускую нерухомасць, актывы і зямлю сумнеўным замежным дзялкам. А сярэдні заробак у Баранавічах — 150–200 даляраў.

 

— Ганьба! — скандуюць людзі.

 

11:37 — Для нас Святлана — гарант пераменаў. Падтрымайце яе на выбарах! — кажа Вераніка Цапкала.

 

— Света! Света! Света! — скандуюць людзі.

 

11:38 Людзі скандуюць "Любім! Можам! Пераможам!", гучаць авацыі.

 

11:40 Вядоўца нагадаў пра палітвязняў. Людзі скандуюць "Свабоду!".

 

11:41 На мітынгу ў Баранавічах — неспадзянка. Перад людзьмі выступаюць піяніст-віртуоз Канстанцін Гарачаў і знакамітая оперная спявачка Маргарыта Ляўчук.

 

11:43 Гучыць беларускі варыянт гімна Ave Maria.

 

11:45 Маргарыта Ляўчук выконвае знакаміты хіт Лявона Вольскага "Простыя словы".

 

11:49 На мітынгу вельмі шмат байцоў-дэсантнікаў. З днём ПДВ! Эліта арміі — з народам!

 

11:51 Святлана Ціханоўская разам са штабам і 8 тысячамі чалавек спяваюць "Муры".

 

11:53 Людзі разам з кандыдаткай у прэзідэнты і штабам скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!", "Баранавічы — наперад!", "Дзякуй!", "Міліцыя — з народам!".

 

11:55 — Сёння не толькі дзень ПДВ, але і дзень чыгуначніка. Баранавічы — міжнародны чыгуначны вузел. Дзякуй вам за вашу працу, — кажа Святлана Ціханоўская.

 

Людзі пляскаюць у далоні.

 

— Сябры, памятайце словы Сяргея Ціханоўскага: толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцця! — кажа Святлана Ціханоўская.

 

11:57 Святлане Ціханоўскай і штабу падарылі карціну, дзе тры смелыя жанчыны намаляваныя ў выглядзе "супервумен".

 

11:58 Прадстаўнікі розных канфесій падарылі Святлане Ціханоўскай і штабу абразы.

 

— З намі Бог! — скандуюць людзі.

 

11:59 Мужчыны падымаюцца на сцэну, цалуюць рукі Святлане Ціханоўскай і прадстаўніцам штаба.

 

12:00 Людзі праводзяць кандыдатку ў прэзідэнты з камандай авацыямі. Святлану Ціханоўскую акружылі яе прыхільнікі, людзі робяць сэлфі, просяць у яе аўтограф.

 

— Святлана, можна да вас дакрануцца? Вы малайчына, вы самая смелая, — кажуць людзі.

 

Многія падносяць да кандыдаткі ў прэзідэнты сваіх маленькіх дзяцей. Атмасфера ўзрушае!

 

12:07 Наступны мітынг Святлана Ціханоўская і каманда правядуць у Берасці а 14-й. Месца збору — прысады ля сцэнічнай пляцоўкі ў парку імя Воінаў-інтэрнацыяналістаў (вул. Маскоўская).

 

12:09 Анлайн-рэпартаж скончаны. Дзякуй, што былі з намі! Баранавічы, вы — супер! Жыве Беларусь!

 

 

Сьвятлана Ціханоўская правяла самы масавы мітынг у гісторыі Берасьця

 

У парку імя воінаў-інтэрнацыяналістаў сабралася больш за 20 тысяч чалавек.

 

Кандыдат у прэзідэнты Сьвятлана Ціханоўская з прадстаўнікамі штабу Марыяй Калесьнікавай ды Веранікаю Цапкала правялі агітацыйны мітынг у Берасьці.

 

Самы масавы мітынг у гісторыі местаа прайшоў у парку імя воінаў-інтэрнацыяналістаў (вул. Маскоўская) і сабраў больш за 20 тысяч чалавек.

 

13:30 Вялікая колькасьць берасьцейцаў ужо падцягваецца на мітынг Сьвятланы Ціханоўскае. У Берасьці сёньня будзе горача ва ўсіх сэнсах.

 

13:50 Яшчэ да пачатаку мітынга ў парку сабралася больш за тысячу чалавек.

 

13:57 Пляцоўка перад сцэнаю цалкам запоўненая людзьмі, у парку ўжо некалькі тысяч чалавек.

 

14:03 Удзельнік мітынгу кажа, што людзей у тры разы больш, чым было на першым пікеце, без удзелу Сьвятланы Ціханоўскае. Нагадаем, тады выйшла 5 тысяч чалавек. Людзі працягваюць прыбываць у парк.

 

14:05 На мітынгу выступае папулярны гурт "Разьбітае сэрца пацана".

 

14:07 Каля некалькіх пунктаў пропуску — вялізныя чэргі з людзей.

 

14:10 — Калі я прыйшоў сюды — я, шчыра кажучы, афігеў. Столькі людзей ніколі не зьбіралася разам у Берасьці! На самы круты футбол столькі не прыходзіла, — кажа берасьцеец.

 

Настрой у людзей пазітыўны ды баявы.

 

14:12 На мітынгу шмат дэсантнікаў.

 

— Я прыйшоў сюды дзеля сваіх дзяцей, хачу пераменаў. Мы настроеныя пазітыўна: пераможам толькі разам. Маё асяродзьдзе думае так жа, як і я, — кажа дэсантнік з 38-е Берасьцейскае брыгады.

 

14:17 На мітынгу ўжо сабралася ня менш за 8 тысяч чалавек.

 

14:18 Чалавечы струмень не спыняецца! Вядучы мітынгу заклікае пабіць рэкорд масавай акцыі ў Менску, дзе ў Парк дружбы народаў прыйшло 70 тысяч чалавек.

 

14:20 — Захоплены гэтым мітынгам. Берасьце парве ўсіх, — кажа ўдзельнік акцыі.

 

14:24 Людская рака працягвае сьцякацца ў парк на мітынг!

 

14:27 Тысячы ды тысячы людзей працягваюць ісьці на мітынг. Атмасфэра ўзрушаючая!

 

14:30 — Адчуваньне, што сюды плыве мора людзей, — кажа жыхарка Берасьця.

 

14:45 Гэта ўжо не людская рака, а сапраўднае людскае мора!

 

14:46 Са сцэны гучыць культавая песьня "Я нарадзіўся тут".

 

14:51 — Радуе, што так шмат людзей прыйшло! Сярод вайскоўцаў шмат такіх, хто не падтрымлівае рэжым ды хоча пераменаў. Я бачыў шмат таварышаў па службе, вельмі шмат хто хоча зьмены ўлады. Настрой бадзёры. Яшчэ нават не прыехала Сьвятлана на мітынг, а адчуваецца, як народ яе падтрымлівае, — кажа дестантник з 38-е брыгады, які прыйшоў на мітынг з бел-чырвона-белым сьцягам.

 

14:57 Берасьцейка Вольга прыйшла на мітынг з падарункам для Сьвятланы — рэпрадукцыяй карціны "Эва", якую напісаў яе 12-рочны сын Мацей.

 

— Намаляваў за 2,5 гадзіны. Мы вывучалі партрэт і я яму прапанавала паспрабаваць адлюстраваць такі вобраз, — распавяла яна.

 

15:02 Атмасфэра ўзрушаючая! Людзей на пляцоўцы перад сцэнаю ды між дрэваў настолькі шмат, што іх цяжка нават падлічыць.

 

15:07 У Берасьці — мора людзей!

 

15:10 Многія прыйшлі на мітынг зь дзецьмі. Атмасфэра вельмі душэўная.

 

15:12 На мітынг прыйшоў беларускі музыка Ісая.

 

15:13 На мітынгу ў Берасьці — вельмі шмат дэсантнікаў. ВДВ — за перамены!

 

15:15 У чаканьні Сьвятланы Ціханоўскае людзі скандуюць "Жыве Беларусь!". Настрой сьвяточны.

 

15:17 — Сістэма ужо ўсё — канец ёй. Пора яе мяняць. Таму я за Ціханоўскую. Яна абяцае свабодныя выбары праз паўроку. На іх я буду за Бабарыку галасаваць. А цяпер няхай Сьвятлана зломіць гэтую сістэму, — кажа жыхар Берасьця.

 

15:20 "Любім, можам, пераможам!": На мітынг прыйшлі самыя розныя людзі, аб'яднаныя адною ідэяю.

 

15:24 Штаб Сьвятланы Ціханоўскае паведаміў, што супраць іх хутчэй за ўсё зьдзейсьненая правакацыя па дарозе ў Берасьце: у машыне парэзанае кола, яна далей ехаць ня зможа.

 

15:27 Нягледзячы на правакацыю ды парэзанае кола ў машыне, Сьвятлана Ціханоўская з камандаю прыбылі на мітынг у Берасьці. Людзі сустракаюць іх авацыямі.

 

15:28 Сьвятлана Ціханоўская ды штаб — ужо на сцэне! Людзі сустракаюць іх апантанымі апладысментамі і скандаваннем "Сьвета! Сьвета! Сьвета!". Авацыі не змаўкаюць некалькі хвілін.

 

15:29 Вядучы абмовіўся ды назваў Сьвятлану прэзідэнтам. Людзі радуюцца.

 

15:30 Пачатак выступу Сьвятланы Ціханоўскае тоне ў апладысмэнтамі.

 

— Апошнія 2 рока вы былі прыкладам для ўсёй краіны. Вы, простыя грамадзяне, ўсталі на абарону сваіх дзяцей ды сем'яў ад акумулятарнага заводу. На вас усе глядзелі з надзеяю. Дзякуй вам за гэта! — кажа Сьвятлана.

 

Людзі пляскаюць у далоні.

 

15:33 — Сяргей Ціханоўскі заўсёды казаў: Берасьце — гэта мае людзі, Берасьце — гэта сіла! Ён заўсёды быў у шоку ды захапленьні пасьля сустрэчы з берасьцейцамі. Сяргей у турме, а разам з ім — два достойнеших чалавека з Берасьця, Аляксандр Кабанаў ды Сяргей Пятрухін. Кабанаў адыграў вялікую ролю ў тым, каб я не здалася, калі арыштавалі Сяргея. Ён размаўляў са мною гадзінамі па тэлефоне ды казаў: Сьвета, мы рокамі не здаёмся, і ты не здасіся! І таму я не здалася. Дзякуй табе, Аляксандр Кабанаў! — кажа Ціханоўская.

 

Людзі скандуюць "Верым, можам, пераможам!".

 

15:38 Сьвятлана павіньшавала дэсантнікаў з днём ВДВ.

 

— Вы кажаце: ёсьць дэсантныя войскі ды длзея іх няма задач невыканальных. Дык вось: перад народам Беларусі стаіць адна задача — і мы яе выканаем, — кажа кандыдат у прэзідэнты.

 

Людзі скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!" і "Сьвета! Сьвета! Сьвета!".

 

15:42 Выступае Марыя Калесьнікава. Людзі сустракаюць яе авацыямі ды воклічамі "Маша! Маша! Маша!".

 

15:43 У Берасьці — напал эмоцый!

 

15:45 — Разам мы пакладзем канец спэктакля, які ўлада называе "выбарамі". Няхай "выбары" 9 жніўня будуць апошнімі фальшывымі выбарамі ў гісторыі Беларусі! — кажа Марыя Калесьнікава.

 

Людзі радуюцца.

 

15:47 У парку імя воінаў-інтэрнацыяналістаў у Берасьці сабралася ўжо больш за 15 тысяч чалавек. Людзі прыбываюць.

 

15:53 Людзі скандуюць разам з Марыяю Калесьнікавай: "Дзяўбці! Дзяўбці! Дзяўбці гэтую ўладу!".

 

15:55 Выступае Вераніка Цапкала. Людзі сустракаюць яе авацыямі ды скандуюць "Вераніка! Вераніка! Вераніка!".

 

15:57 — Лу-кака баіцца усіх моцных людзей, — кажа Вераніка Цапкала.

 

Людзі скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!".

 

16:07 — У гісторыі Беларусі будзе новая кіраўнік: у жніўні 2020-га. Калі вашыя ўнукі спытаюць вас, што вы рабілі, вы скажаце: мы былі за Сьвету. Сябры, я ўпэўненая: 10 агуста мы нальём у куфлі лікёры, шампан ці іншы напой, паглядзім на сонца — ды ўбачым сьвятло, — кажа Вераніка Цапкала.

 

Людзі скандуюць "Сьвета! Сьвета! Сьвета!".

 

16:08 Гучыць пеьсня "Муры".

 

16:10 Фантастычеае відовішча! На мітынгу ў Берасьці — больш за 20 тысяч чалавек, што хочуць пераменаў.

 

16:15 На мітынгу ў Берасьці выступаюць піяніст-віртуоз Канстанцін Гарачаў ды знакамітая опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук.

 

— Дабро пераможа зло, Бог пачуе нашыя мадлітвы, — кажа Маргарыта Ляўчук.

 

16:17 Гучыць беларускі варыянт гімну Ave Maria.

 

16:20 Людзі разам з кандыдатам у прэзідэнты ды штабам скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!".

 

16:24 Сьвятлана Ціханоўская са штабам накіроўваюцца да аўтамабіля. Людзі стварылі жывы калідор, захоплена скандуюць "Сьвета! Сьвета! Сьвета!".

 

16:25 Мітынг стаў самым масавым за ўсю гісторыю Берасьця, на ім сабралася больш за 20 тысяч чалавек.

 

16:28 Каманда Сьвятланы Ціханоўскае анансавала 6 жніўня вялікі мітынг у Парку дружбы народаў у Менску. Пачатак — а 17:00.

 

16:30 Анлайн-трансляцыя скончаная. Дзякуй, што былі з намі! Берасьце, вы — супер! Жыве Беларусь!

 

"Хартыя’97%",  2 жніўня 2020 р.

 

 

Цапкала: Масковія вырашыла не падтрымліваць Лу-каку,

бо "ня хоча сварыцца з беларускім народам"

 

Крэмль вырашыў заняць пазыцыю нэўтралітэту і не падтрымліваць ніводнага з кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі, у тым ліку цяперашняга "прэзыдэнта" Лу-каку. Гэтак заявіў у інтэрвію ўкраінскаму парталу hromadske Валер Цапкала, які спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам, а цяпер падтрымлівае Сьвятлану Ціханоўскую.

 

Паводле Цапкалы, маскалёўскае кіраўніцтва прыняло такое рашэньне, бо "не хоча сварыцца з беларускім народам" (?!!). Беларусы могуць разглядаць дзеяньні Крамля як антыбеларускую палітыку і спробы перашкодзіць ім рухацца наперад.

 

— А для Масковіі ёсьць сур’ёзнае пытаньне: ці варта падтрымліваць Лу-каку і пасварыцца зь беларускім народам на будучыню, бо няма гарантыі, што ён будзе пераабраны. Альбо наадварот, падтрымаць беларускі народ — таксама цяжка, бо шмат розных дамоўленасьцяў з Лу-какаю, абавязаньняў, — сказаў Цапкала.

 

Цапкала сказаў, што на гэтых выбарах Масква заняла адзіную правільную пазыцыю ў такіх сытуацыях і не падтрымала ніводнага з кандыдатаў.

 

P.S. То ж, вельмі цікава, адкуль у яго такая інфа, ці ні з самога ФСБ?!..

 

 

Ціханоўская не прыехала на пікет у Бярозе, бо яе папярэдзілі пра "правакацыю"

 

Кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская расказала ўдзельнікам пікету ў Бярозе Берасьцейскай вобласьці, што супраць яе рыхтавалі правакацыю. Людзі слухалі Ціханоўскую праз тэлефонную сувязь — тэлефон паднесьлі да мікрафона на пікеце.

 

— Я ведаю, што там сабралася вельмі шмат людзей, і вы чакаеце да апошняга. Але мая ахова кажа, што там стаяць аўтазакі і што я ўжо як кандыдат адтуль ня зьеду.

 

Дзякуй за падтрымку, я плянавала да вас ехаць. Мілыя мае, даруйце мне, калі ласка, што так атрымоўваецца. Але мне кажуць, што людзі потым не даруюць сабе, калі ты прыедзеш і далей ужо ты ісьці ня зможаш, — сказала кандыдатка.

 

 

"Страна для жизни": У Менску затрымалі давераную асобу Ціханоўскай

 

У Менскім раёне Серабранка затрымалі Валянціна Троцкага, давераную асобу кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай, паведаміў Тэлеграм-канал "Страна для жизни".

 

У штабе Ціханоўскай паведамілі, што пакуль ня маюць пацьверджаньня гэтай інфармацыі, але "ня зьдзіўленыя", бо ў Троцкага заставаўся неадбыты адміністрацыйны прысуд, а астатніх актывістаў у такой сытуацыі раней затрымалі.

 

"Радыё Свабода", 2 жніўня 2020 р.

 

 

У Менску затрыманы відэаблогер Мікалай Маслоўскі

 

У Менску затрыманы відэаблогер Мікалай Маслоўскі, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, паведамляе spring96.org.

 

Маслоўскі, які вядзе ў тэлеграм-канале старонку "Беларусь ЗА перамены", быў затрыманы падчас стрыму з вуліцы, дзе збіраўся пагаварыць з менчукамі з нагоды фатаграфавання запоўненага бюлетэня на будучых прэзідэнцкіх "выбарах".

 

Да Маслоўскага падышлі невядомыя і прапанавалі прайсці з імі.

 

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, зараз Маслоўскі знаходзіцца ў сталічным цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

 

Грамадзянскія актывісты цяпер прапануюць розныя механізмы выяўлення фальсіфікацый. Так, ініцыятыва "Сумленныя людзі" распрацавала анлайн-платформу "Голас", на якой можна прагаласаваць за альтэрнатыўных кандыдатаў. Выбаршчыкаў заклікаюць фатаграфаваць свае запоўненыя выбарчыя бюлетэні і высылаць фота на гэтыя платформы.

 

У адказ улады запусцілі на беларускіх тэлеканалах ролікі пра будучыя выбары, у якіх у тым ліку інфармуюць грамадзян, што "законам не прадугледжана" фатаграфаванне бюлетэня на выбарчым участку. Таксама ў СМІ з’явілася інфармацыя, што ў кабінах для галасавання на некаторых выбарчых участках не будзе штор, якія хаваюць выбаршчыка ў момант запаўнення бюлетэня.

 

"Беларускае Радыё Рацыя",  2 жніўня 2020 р.

 

 

"Інтэлектуал Цапкала ў камандзе".

Як экс-кіраўнік ПВТ апынуўся побач з Лу-какаю ды чым яму дапамог 

 

8 траўня былы кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій Валеры Цапкала абвясьціў пра свой удзел у будучых прэзідэнцкіх "выбарах". Разбіраемся, калі ён прыйшоў у палітыку, як апынуўся ў камандзе Лу-какі, чым яму абавязаны дзеючы "прэзідэнт" і ці можна разглядаць шанцы Валерыя Цапкала ўсур'ёз.

 

Як выпускнік МДІМА апынуўся ў Беларусі

 

У савецкі час Міністэрства замежных спраў БССР ўяўляла сабой "ціхую гавань". Усе пытаньні зьнешняе палітыкі вырашалі ў Маскве, а беларусы маглі пахваліцца толькі сяброўствам у ААН ды удзелам у шторочных асамблеях.

 

Пётр Краўчанка, прызначаны ў 1990-м міністрам, успамінаў, што сейф ягонага папярэдніка Анатоля Гурыновіча (узначальваў МЗС БССР у 1966-1990 роках) быў амаль пусты.

 

"Там захоўваўся адзіны дакумэнт — палажэнэне аб рабоце міністэрства. Аніводнага дасье, аніводнае справы, ні матэрыялаў, зьвязаных з падрыхтоўкаю да найбліжэйшае сэсіі Генеральнае асамблеі ААН, ні матэрыялаў калегіі, ні тым больш нейкіх сакрэтных дакументаў у сейфе міністра замежных спраў не аказалася ды, мяркую, ніколі не было, хоць Гурыновіч кіраваў ведамствам больш за чвэрць стагодзьдзя, — пісаў Краўчанка в мэмуарах "Беларусь на ростанях: Нататкі дыплямата ды палітыка".

 

Нядзіўна, што беларус Валеры Цапкала, выпускнік маскоўскага МГІМО, будаваў сваю кар'еру ў сталіцы СССР: скончыў аспірантуру, абараніў дысертацыю ды ў 1991-м пачаў кар'еру ў савецкім пасольстве ў Хельсінкі (ў ВНУ ён вывучаў фінскую мова).

 

Як ён наогул патрапіў у МГІМО? Цапкала распавядаў, што ў дзяцінстве ня быў выдатнікам, але перачытаў у бібліятэцы Горадні амаль усе кнігі, захапляўся гісторыяй. У восьмае клясе ў ім як быццам нешта пераключылася, і ён сур'ёзна ўзяўся за вучобу:

 

— Для выкладчыкаў гэта было шокам. Яны прывыклі ўспрымаць мяне сярэднячком.

 

У выніку школу Цапкала скончыў з адною чацьвёркаю па маскалёўскае мове.

 

Беларус марыў паступіць у МГІМО, але без сувязяў гэта было зрабіць амаль нерэальна. Тады ён пасьпяхова здаў іспыты ў Менскі тэхналягічны унівэрсітэт. Пасьля другога курсу яго забралі ў войска.

 

Цапкала служыў у ракетных войсках. Хутчэй за ўсё, менавіта гэты радок у біяграфіі і дапамог яму паступіць у адзін з самых прэстыжных савецкіх ВНУ.

 

Як жа Цапкала апынуўся ў Менску?

 

Краўчанка прыйшлося фармаваць каманду ледзь не з нуля. Пасьля свайго прызначэньня ён паехаў у Маскву ды зьвярнуўся ва ўпраўленьне кадраў саюзнага Міністэрства замежных спраў. У базе дадзеных яму зьнайшлі зьвесткі пра 110 беларусаў (або ураджэнцаў Беларусі), якія з'яўляліся дыпляматамі. Краўчанка пачаў сустракацца з гэтымі людзьмі, тэлефанаваць ім, пісаць лісты ды прапаноўваць ім пераехаць у Менск.

 

Другая спроба была зробленая пасьля падпісаньня Белавежскіх пагадненьняў: Пётр Кузьміч запрасіў у Менск больш за 40 беларусаў ды пераконваў іх вярнуцца. Але ніхто зь іх так і не даў сваёй згоды.

 

Большасьць адмовілася. Але міністру ўсё ж удалося ўгаварыць некалькі чалавек.

 

Сярод іх быў Уладзімір Сянько — на той момант саветнік пасольства СССР у Польшчы. У 1994-м ён зьмяніў Пятра Кузьміча на яго пасадзе.

 

Другім быў Сяргей Саенка, у савецкі час сакратар амбасады СССР у Японіі. Пазьней ён стаў першым часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Японіі, а затым засьвяціўся як дырэктар дэпартаменту "Прыёрбанка".

 

Трэцім чалавекам, які перайшоў у беларускі МЗС, быў як раз Валеры Цапкала. Чаму ён пагадзіўся? Найбольш сур'ёзным здаецца фактар кар'еры.

 

Уладзіміру Сянько на момант распаду СССР было 45 рокаў. Краўчанка прапанаваў яму пасаду намесьніка міністра замежных спраў. А Саенка ды Цапкала былі непрыстойна маладыя (зразумела, па мерках чыноўнікаў). Саянкова ў 1991-м было 30, Цапкалу — 26. Дзякуючы свайму пераходу яны маглі пераскочыць адразу праз некалькі прыступак.

 

Чаму Цапкала сышоў да Шушкевіча?

 

Але ў Саянкова атрымалася пераскочыць праз некалькі прыступак, а ў Цапкалы на той момант — не. Ён прыйшоў у МЗС на пасаду другога сакратара, а ў 1993-м пайшоў адтуль і стаў дарадцам Станіслава Шушкевіча, старшыні Вярхоўнага Савету.

 

На думку Пятра Краўчанкі, Цапкала быў звольнены з МЗС "за прафнепрыдатнасьць" (цытата па кнізе Аляксандра Фядуты "Лу-кака. Палітычная біяграфія"). Улічваючы адукацыю Цапкалы ды ягоныя далейшыя кар'ерныя посьпехі, верыцца ў гэта зь цяжкасьцю. Чаму ж ён сышоў зь міністэрства?

 

У 1993-м супрацьстаяньне Шушкевіча ды прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча было на піку. Большасьць у Вярхоўным Савеце, лаяльная Кебічу, тады паспрабавала зьняць спікера зь ягонае пасады (гэта ўдалося толькі з другой спробы, у пачатку 1994 року).

 

З аднаго боку, Краўчанка заставаўся верным свайму патрону: МЗС тады працаваў на Кебіча. З іншага боку, паміж Шушкевічам і Краўчанка была асабістая, дрэнна прыхаваная непрыязьнасьць, якая праяўляецца нават у наш час, праз шмат рокаў.

 

У гэтых умовах праца на сьпікера тлумачылася ў МЗС як здрада. Так, у сваіх мэмуарах міністр замежных спраў з абурэньнем пісаў, як Сянько прачытаў яго ліст, адрасаваны Кебічу, ды перадаў копію для Шушкевіча.

 

У інтэрвію "Нашай Ніве" былы сьпікер ўзгадаў збольшага падобную сітуацыю:

 

— Цапкала ж прыйшоў да мяне як супрацоўнік Краўчанкі ды так лоўка ахарактаразаваў міністра, што я зразумеў: гэта вельмі разумны чалавек!

 

У Яго была такая высокая кваліфікацыя, што я са задавальненьнем запрасіў яго да сябе на працу Ў якасьці дарадцы па міжнароднае палітыцы, — тлумачыць Шушкевіч.

 

Хоць, магчыма, ён стаў супрацоўнічаць з Цапкалам, каб мець сваю крыніцу інфармацыі ў МЗС.

 

У любым выпадку, гэта адпавядала й інтарэсам дыплямата. Як пісаў Аляксандр Фядута, "Цапкала апынуўся чужым для беларускае намэнклятуры, у тым ліку й дыпляматычнае".

 

Як Цапкала перайшоў да Лу-какі

 

Валерый Вільямавіч працаваў у Шушкевіча нядоўга.

 

— Ён ня быў ніколі ў маёй камандзе. Ён быў коткаю, што гуляе сама па сабе, — узгадвааў экс-сьпікер.

 

Да таго ж у студзені 1994 року дэпутаты выказалі недавер Шушкевічу ды адправілі яго ў адстаўку. Новы сьпікер, генерал міліцыі Мячыслаў Грыб, ня меў зьнешнепалітычных амбіцыяў, а значыць, Цапкала быў яму ня вельмі ж і патрэбен.

 

Нядзіўна, што ён ахвотна пагадзіўся папрацаваць на Лу-каку.

 

— Мы сустрэліся з ім у буфеце гатэлю "Кастрычніцкі", я ня ведаў, як пачаць размову, але тут міма нас прайшоў Лу-кака, які жыў у тым жа гатэлі, — узгадваў у сваёй кнізе Аляксандр Фядута, які тады працаваў у выбарчым штабе будучага прэзідэнта Беларусі. — Які быў, у спартыўных нагавіцах з бурбалкамі на каленях, хатніх стаптаных пантофлях. Ён прайшоў да буфету ды, вяртаючыся зь бутэлькаб мінеральнае вады, заўважыў нас:

 

— О, здарова! (Гэта прывітаньне ён прамовіў зусім па-беларуску: "Здароў!").

 

Некалькі нічога не значных фраз — і было зразумела, што інтэлектуал Цапкала ў камандзе.

 

Мячыслаў Грыб хутка даведаўся, што яго падначалены кантактуе зь Лу-какаю, ды зьвольніў Цапкалу. У выніку той з падвоенаю сілаю заняўся прасоўваньнем свайго патрона на зьнешнім фронце.

 

Чым "прэзідэнт" Беларусі абавязаны Цапкалу?

 

На прэзідэнцкіх выбарах 1994 року асноўнымі прамаскалёўскімі кандыдатамі лічыліся Вячаслаў Кебіч ды Лу-кака. Да таго часу прэм'ер-міністр даўно ды настойліва разыгрываў інтэграцыйную карту (напрыклад, усяляк выступаў за стварэньне адзінае валюты), таму Лу-кака, здавалася б, быў асуджаны застацца другім.

 

Сітуацыю ўдалося пераламаць дзякуючы візіту ў маскалёўскую Дзяржаўную думу. Арганізаваў яго як раз Валеры Цапкала, у якога былі знаёмыя сярод членаў Ліберальна-дэмакратычнай партыі Жырыка [Жырыноўскага] (у парляменце таго скліканьня — адна з двух найбуйнейшых фракцый). Фактычна гэта быў візіт не ў Думу, а ў фракцыю.

 

"Справа ўскладнялася тым, што ўзгодненыя ім [Лу-какаю] тэрміны візіту як на злосьць супалі з здрадаю кіраўнікоў Славянскага сабору (кіраўнікі гэтае беларускае грамадскае арганізацыі, якія першапачаткова падтрымлівалі Лу-каку, абвінавацілі яго ў здрадзе інтэграцыйнае ідэі, і паездка у Маскву ў такой сітуацыі непазьбежна выглядала б спробаю самаапраўданюня. Таму большасць сябраў штабу выступілі супраць візіту. Актыўна падтрымалі ідэю візіту толькі Булахаў (Дзмітрый Булахаў, папулярны палітык таго часу. — Заўвага Tut.by), Цапкала ды я, — пісаў Аляксандр Фядута. — Сініцын (Леанід Сініцын, кіраўнік перадвыбарчага штабу Лу-какі, затым першы кіраўнік ягонае адміністрацыі. — Заўвага. Tut.by), як заўсёды ў спрэчных выпадках, палічыў за лепшае чакальна прамаўчаць".

 

Лу-кака выслухаў ўсіх і катэгарычна заявіў:

 

— Большасьць вырашыла — так таму й быць! Не паеду!

 

Усе разышліся. А праз два дні з прэсы мы даведаліся, што наш кандыдат ўсё ж такі наведаў Думу. Гэта было цалкам у яго духу.

 

На думку Фядуты, "з практычнага пункту гледжаньня выступленьне ў Думе камусьці магло здацца поўным правалам", але затое "палітычна само з'яўленне "кандыдата з вуліцы" у Думе, ды яшчэ са скандалам — было моцным ходам. Беларусы прывыклі да таго, што кантакты на афіцыйным узроўні ажыццяўляюць выключна вышэйшыя кіраўнікі краіны, прэм'ер-міністр і кіраўнік парляменту. За нядоўгія часы сувэрэнітэту такіх кантактаў было досыць шмат, але карысьці ад іх ніхто не адчуваў".

 

У падзяку 29-рочны Цапкала ў 1994-м быў прызначаны першым намесьнікам міністра замежных спраў. Крыніцы "Нашай Нівы" распавядалі, што 48-рочны Уладзімір Сянько, толькі зацьверджаны на пасаду міністра, моцна супраціўляўся такому прызначэнню, але нічога ня змог зрабіць.

 

Затым Цапкала чакалі праца паслом Беларусі ў ЗША (1997-2002 рр.), памочнікам прэзідэнта па навуцы ды тэхналёгіях і дырэктарам Парку высокіх тэхналёгій (2005-2017 рр.). У апошнія рокі ён стаў міжнародным кансультантам па стварэньні інавацыйных структур. У апошні час кансультаваў ўлады Узбекістану.

 

Якія перспектывы Цапкала?

 

У цяперашні час аб планах экс-дыплямата нічога не вядома. На старонцы Цапкалы ў Facebook ад яго імя запрашаюць ўступіць у яго ініцыятыўную групу. Сам Валеры Вільямавіч да гэтага часу не пацьвердзіў свой намер удзельнічаць у выбарах, зь пятніцы да яго немагчыма датэлефанавацца.

 

Наколькі сур'ёзныя ягоныя пляны? Па біяграфіі Цапкалы відаць, наколькі амбіцыйным і рызыкоўным з'яўляецца гэты чалавек. Як мінімум некалькі разоў — падчас пераезду ў Беларусь, пры пераходзе да Шушкевіча й да Лу-какі — ён ставіў на карту ўсё, і ў выніку выйграваў. Але ён быў малады, і гэта былі зусім іншыя палітычныя рэаліі.

 

Так, у 1994-м Вячаслаў Кебіч дамогся адстаўкі міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Ягорава, які быў вядомы як прыхільнік Станіслава Шушкевіча. Пад час прэзідэнцкіх выбараў Ягораў з'яўляўся даверанаю асобаю Станіслава Станіслававіча. Але пасьля сваёй перамогі Лу-кака прызначыў Ягорава ... старшынёю КДБ. Уявіць цяпер аналягічную карціну немагчыма.

 

Так, у Валерыя Цапкалы цалкам могуць быць палітычныя амбіцыі. Тым больш што ў нейкі момант яго кар'ера яўна пайшлі не па тым шляху, як ён планаваў. Але такія ж амбіцыі, хутчэй за ўсё, ёсць і ў Міхаіла Мясьніковіча, і ў Ігара Шуневіча, і ў іншых буйных чыноўнікаў, якія цяпер знаходзяцца ў абойме або ў кадравым рэзерве. Але сітуацыя ў пачатку 2020-х ашаламляльна адрозніваецца ад 1990-х.

 

Адправіцца цяпер у рэальную палітыку значыць парушыць усе няпісаныя нормы, якія склаліся ў беларускае наменклятуры. Што дазволена звычайнаму апазіцыянэру, забаронена любому дужаму гаспадарніку або пасьпяховаму чыноўніку, чыя кар'ера хоць бы ў мінімальнае ступені адбылася пры дзеючае уладзе. Прыклад экс-рэктара БДУ Аляксандра Казуліна, экс-міністра зьнешніх эканамічных сувязяў ды дыплямата Міхаіла Марыніча, а таксама некаторых іх калегаў, якія парушылі "правілы гульні", — лішні таму напамін.

 

Хоць, можа быць, вылучэньне Цапкалы як раз і ёсьць выкананьне якіх-небудзь дамоўленасьцяў? Ён — кандыдат без шырокае сацыяльнае падтрымкі, без каманды, без вялікага вопыту працы ў сістэме выканаўчае улады. І пры гэтым аб сваім вылучэньні Цапкала паведаміў ня на прэс-канферэнцыі перад журналістамі, не ва "УКантакце" ці "Аднакласніках", куды больш папулярных у Беларусі соцсетях, якія маглі б патэнцыйна пашырыць групу ягонае падтрымкі. Не, ён абраў Facebook, дзе сабрана ўся палітычная ды лібэральная тусоўка. Гэта значыць сабраўся дзейнічаць на звыклым яму полі. "Тэхнічны кандыдат" ад Facebook? Чаму бы й не.

 

Але для канчатковага адказу на гэтае пытаньне пачакаем хоць бы першы каментар Валерыя Цапкалы.

 

Дзяніс Марціновіч

 

Tut.by, 11 траўня 2020 р.

 

 

***

 

ФСБ-шнік Цапкала тэрмінова пераязджае з Масквы ў Кіеў, бо з Масквы неяк няёмка ж прэтэндаваць на менскі трон. Гамон жа нейкі. А яму пазарэз патрэбны тытул "вядомага апазіцыйнага беларускага палітыка".

 

Але Кіеў — не Масква, і не Менск. І тут ягоныя выкрунтасы не пройдуць. І я спадзяюся, што ў Кіеве знойдуцца людзі, якія пацікавяцца ў Цапкалы, чый Крым і хто для яго Пуйло.

 

Спадзяюся, гэты засланец хуйла ва Украіне надоўга не застанецца.

 

Alena Talstaya

 

 

***

 

Вось мы і падыходзім да развязкі ў сюжэце прэзідэнцкіх “выбараў” 2020 рокау.

 

Даручэнне Лу-какі Шэйману: “Заняцца бяспекай выбаркамаў” — гэткі самы ягоны сігнал грамадству, як і заклікі “не дапусціць беспарадкаў” пры наведванні вайсковых спецчастак. Шэйман — спецчастка Лу-какі, што займалася ліквідацыяй асобных палітычных апанентаў, эканамічных канкурэнтаў, а цяпер мае даручанне больш маштабнае...

 

Большасць людзей спадзяецца: дасць Бог, абыйдзецца. Улада пашкадуе народ.

 

Калі і каго яна пашкадавала? Захаранку? Красоўскага? Завадскага? Ганчара?..

 

Дарэчы, калі б не Ганчар, Лу-кака не быў бы прэзідэнтам. Менавіта высілкамі Ганчара (а не слабымі намаганнямі Кебіча) і менавіта пад Лу-каку было прынятае рашэнне Вярхоўнага Савета пра ўвядзенне пасады прэзідэнта. Узрост, у якім грамадзяне Беларусі мелі права выбірацца на гэтую пасаду, вызначаўся спачатку ў 45 рокаў, потым дамовіліся, што ў 40, і менавіта Ганчар (зноў жа пад Лу-каку) настаяў на перагаласаванні па гэтым пытанні: узрост з 40 рокаў быў зменшаны да 35. І калі Лу-кака з Шэйманам не пашкадавалі чалавека, які аднаго з іх зрабіў прэзідэнтам, а другога і генерал-палкоўнікам, і Дзяржаўным сакратаром Рады бяспекі, і Генеральным пракурорам, і кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта, і кіраўніком ягоных спраў, і немаведама кім яшчэ, дык каго яны пашкадуюць?..

 

Народ, думай!

 

Гуртуйся, народ!

 

Калі падымемся ўсе разам, яны не асмеляцца і пальцам нас крануць!

 

Uladzimir Niakliaeu

 

Facebook, 3 жніўня 2020 р.

 

 

Такога мітынгу ў Бярозе не памятаюць нават старажылы

 

Пару тысяч чалавек прыйшлі на мітынг у падтрымку Святланы Ціханоўскай у Бярозе.

 

Нават самыя старыя актывісты мясцовай апазіцыі не могуць узгадаць такога вялікага мітынгу альтэрнатыўных кандыдатаў у гэтым месце.

 

Пра гэта "Першаму Рэгіёну" падчас трансляцыі распавёў ветэран БНФ Анатоль Сахаруша — такіх мітынгаў у Бярозе не было нават у 90-я.

 

Складана ацаніць дакладную колькасць людзей, магчыма лічбу назавуць арганізатары, людзі казалі прыкладна пра дзве тысячы чалавек у пік акцыі.

 

Людзі чакалі саму Святлану Ціханоўскую, у апошнія два дні хадзілі супярэчлівыя чуткі пра тое, што яна можа прыехаць. Перад акцыяй актывісты распавялі "Першаму Рэгіёну", што кандыдатка ў прэзідэнты прыбудзе ў Бярозу па шляху з Берасця прыкладна а 18:30. Людзі чакалі, разаграваючыся прамовамі іншых выступоўцаў. Але ў выніку да мікрафону прыйшла давераная асоба Святланы Ціханоўскай Зінаіда Міхнюк і на гучнай сувязі праз тэлефон да людзей звярнулася кандыдатка, якая патлумачыла, што заехаць не зможа, і на тое ёсць прычыны — асцярога правакацый, пра якія яе хтосьці папярэдзіў.

 

У канцы звароту да людзей Святлана Ціханоўская паабяцала ў выпадку абрання прэзідэнткай першым горадам наведаць менавіта Бярозу. Многія людзі яе прабачэнні сустрэлі авацыямі. Так ці інакш, пасля выступу Ціханоўскай праз тэлефон многія мітынгоўцы пачалі сыходзіць.

 

Агулам, якіх-небудзь правакацый ў Бярозе заўважана не было, перыметр мітынгу быў абгароджаны, на ўваходзе міліцыя правярала торбы, у тое, што адбываецца супрацоўнікі не ўмешваліся.

 

Рэчы былі на розныя палітычныя тэмы, некалькі разоў згадалі палітвязняў, скандавалі "Свабоду!" блогеру з Бярозы Аляксандру Кабанаву, які знаходзіцца ў СІЗА. Былі людзі з партрэтамі палітвязняў Сяргея Ціханоўскага і Паўла Севярынца.

 

Шмат было моцных хлопцаў у цяльняшках і блакітных берэтах — дэсантнікі прыйшлі на мітынг са сцягамі свайго войска. 2 жніўня — 90-рочча адзначаюць ПДВ. Салідарнасць часта праяўлялі аўтамабілісты, якія сігналілі, праязджаючы побач з мітынгам — гэта цэнтральная вуліца места. Хоць і былі нараканні на тое, што пляцоўка была замалая.

 

Людзі стаялі ланцужком, назіраючы за тым, што адбываецца, нават праз дарогу. А ў доме насупраць нібы ў віп-ложах назіралі за тым, што адбываецца жыхары са сваіх балконаў. Хтосьці нават вывесіў бел-чырвона-белы сцяг.

 

Варта адзначыць, што ў Бярозе было шмат і гасцей з суседніх местаўў — Пружанаў, Івацэвічаў, Драгічына, Кобрына.

 

 

Беларускія кампаніі падтрымліваюць працаўнікоў, якія гатовыя пратэставаць

 

Сапраўдная салідарнасць у дзеянні.

 

Сярод многіх беларускіх кампаній распаўсюджваецца наступны зварот, піша Telegram-канал "Баста!".

 

"Паважаныя супрацоўнікі!

 

З прычыны грамадска-палітычнай сітуацыі, якая склалася ў краіне, і паколькі актыўная праява вамі сваёй грамадзянскай пазіцыі шмат у чым будзе вызначаць будучыя ўмовы вядзення бізнэсу ў цэлым і паспяховасць працы нашай кампаніі сярод іншага, пастанавілі ўвесці наступныя гарантыі працаўнікам:

 

• пры неабходнасці выказвання працаўнікамі кампаніі сваёй грамадзянскай пазіцыі, вам даецца аплачаны выходны (выходныя) (пры гэтым памятайце, што навукова даведзена, што мірныя (не спалучаныя з выкарыстаннем гвалту) спосабы значна больш эфектыўныя, не паддавайцеся на правакацыі, пазбягайце гвалту і прычынення шкоды маёмасці грамадзян і суб’ектаў гаспадарання);

у выпадку выкарыстання ў дачыненні да працаўніка кампаніі адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — сума штрафу кампенсуецца цалкам;

у выпадку выкарыстання ў дачыненні да працаўніка кампаніі адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — заробак захоўваецца ў поўнай суме на ўвесь тэрмін арышту, выдаткі, звязаныя з адбываннем арышту, таксама кампенсуюцца;

кожнаму працаўніку гарантуецца, што ён не будзе звольнены за актыўнае выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі.

 

Пра неабходнасць выхаднога альбо скарочанага працоўнага дня для актыўнага выказвання сваёй грамадзянскай пазіцыі загадзя паведаміце свайму непасрэднаму кіраўніку".

 

 

30% беларускіх праграмістаў удзельнічалі ў акцыях салідарнасці

 

IT-бізнэс не задавальняе тое, што адбываецца ў краіне.

 

Актыўных прыхільнікаў пераменаў сярод айцішнікаў хапае. Амаль 30% спецыялістаў паведамілі, што ўдзельнічалі ў акцыях салідарнасці, блізу 15% збіраюцца быць назіральнікамі на выбарах, піша сайт dev.by.

 

Чвэрць ІТ-спецыялістаў дапамагаюць тым, хто пацярпеў за свае палітычныя погляды.

 

Між тым праз выбары для многіх айцішнікаў стала актуальным пытанне пра магчымы рэлакэйт. Больш за 50% спецыялістаў заявілі, што ад сітуацыі вакол выбараў і вынікаў усёй кампаніі будзе залежаць пастанова пра пераезд на працу ў іншую краіну.

 

Толькі 16,7% рэспандэнтаў заявілі, што іх усё задавальняе.

 

 

Лідары польскай "Салідарнасці" — беларусам: Вы не адны, муры рухнуць!

 

Адкрыты ліст да змагароў за перамены ў Беларусі.

 

"Падтрымка незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі — гэта маральны абавязак сучасных дэмакратычных лідараў", — гаворыцца ў адкрытым лісце да актывістаў "Салідарнасці" і былых палітычных зняволеных у Польшчы. Польская Gazeta Wyborcza апублікавала адкрыты ліст, адрасаваны беларусам.

 

Дарагія сябры, дарагія грамадзяне Рэспублікі Беларусь,

 

75 рокаў таму народам Сярэдняй і Усходняй Эўропы быў навязаны новы сусветны парадак у выніку трагічных войнаў паміж вялікімі глабальнымі дзяржавамі. Дзясяцігоддзямі народы Беларусі, Баўгарыі, Чэхіі, Эстоніі, краін Балканскага паўвострава, Літвы, Латвіі, Польшчы, Румыніі, Славаччыны, Украіны былі вымушаныя змагацца за найважнейшыя каштоўнасці: свабоду асобы, незалежнасць, павагу да чалавека і павагу да праўды. Каштоўнасці, уласцівыя кожнай дэмакратычнай краіне свету.

 

9 жніўня 2020 року выбітны народ Беларусі чарговым разам узняўся на барацьбу за каштоўнасці, без якіх ніводнае грамадства не можа называцца свабодным. З моцным хваляваннем і пачуццём гонару назіраем за вашай сілай і рашучасцю зрабіць так, каб будучыя выбары былі святам дэмакратыі і перамогай свабодных грамадзян Беларусі.

 

40 рокаў таму рух "Салідарнасць" прывёў да падзення камунізму ў Польшчы. Дзякуючы адвазе грамадзян, самаадданай барацьбе і веры ў перамогу, немагчымае стала магчымым. Аднак польскіх поспехаў не было б без салідарнасці дэмакратычных краін і рашучасці гістарычных лідараў вольнага свету.

 

Памятаючы ўласны досвед і вопыт многіх пакаленняў, якія змагаліся за свабоду, мы гаворым зразумела і вызначана, што грамадзяне Беларусі не адны і не могуць застацца самотныя ў барацьбе. Падтрымка незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі з'яўляецца маральным абавязкам сучасных дэмакратычных лідараў.

 

Адчуйце салідарнасць ад усіх грамадзян свету — і муры рухнуць.

 

Лех Валенса (Lech Walesa), польскі дзяржаўны дзеяч, лідар "Салідарнасці", лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, прэзідэнт Польскай рэспублікі ў 1990-1995 роках, палітычны зняволены

Лешэк Бальцэровіч (Leszek Balcerowicz), дзеяч "Салідарнасці", лідар эканамічных пераменаў у Польшчы пасля падзення камунізму

Конрад Бяліньскі (Konrad Bielinski), дзеяч "Салідарнасці", палітычны зняволены

Богдан Барусевіч (Bogdan Borusewicz), дзеяч "Салідарнасці", палітычны зняволены

Збігнеў Буяк (Zbigniew Bujak), дзеяч "Салідарнасці", палітычны зняволены

Уладзіслаў Фрасынюк (Wladyslaw Frasyniuk), дзеяч "Салідарнасці", палітычны зняволены

Ева Кулік-Бяліньска (Ewa Kulik-Bielinska), дзяячка "Салідарнасці", палітычная зняволеная

Барбара Лабуда (Barbara Labuda), дзяячка "Салідарнасці", палітычная зняволеная

Богдан Ліс (Bogdan Lis), дзеяч "Салідарнасці", палітычны зняволены

Ян Літыньскі (Jan Litynski), дзеяч "Салідарнасці", палітычны зняволены

Адам Міхнік (Adam Michnik), дзеяч "Салідарнасці", галоўны рэдактар Gazety wyborczej, палітычны зняволены

Гражына Станішэўска (Grazyna Staniszewska), дзяячка "Салідарнасці", палітычная зняволеная

Людвіка Вуец (Ludwika Wujec), дзяячка "Салідарнасці", палітычная зняволеная

Хенрык Вуец (Henryk Wujec), дзеяч "Салідарнасці", палітычны зняволены

 

 

Саша Прусак спалохаўся пікету Ціханоўскае ў Стоўбцах

 

Да пляцоўкі, дзе павінна была выступіць кандыдат у прэзідэнты, падагналі будаўніча-рамонтную тэхніку.

 

Як паведамляе телеграм-канал "Краіна для жыцця", пляцоўка для пікету не падрыхтаваная.

 

У мэтах агульнае бясьпекі арганізатары прынялі рашэньне адмовіцца ад сустрэчы.

 

Мяркуючы па відэа телеграм-каналу, да пляцоўкі падагналі будаўніча-рамонтную тэхніку.

 

"Хартыя’97%", 3 жніўня 2020 р.

 

 

Супраць сайту "Мэдыя-Палесьсе" завялі справу за "пагрозу нацыянальнай бясьпецы краіны"

 

Заяву ў міліцыю напісала настаўніца Мікашэвіцкай СШ №2, дзе вучылася кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

 

Раней на інтэрнэт-рэсурсе "Мэдыя-Палесьсе" выйшла публікацыя "Настаўніца Ціханоўскай: "Гэта яна за мужам, як за дзекабрыстам пайшла. Ня толькі характар, але і любоў праявіла". Выкладчыца Іна Кухарава, імя якой згадвалася ў артыкуле, запатрабавала абвергнуць інфармацыю пра тое, што яна вучыла Ціханоўскую і параўноўвала яе зь "дзекабрысткай".

 

Высьветлілася, што карэспандэнт Анатоль Крэйдзіч, апытаўшы людзей на радзіме Сьвятланы Ціханоўскай у Мікашэвічах, цытату, сказаную іншым настаўнікам, памылкова прыпісаў Кухаравай.

 

Рэдактарка сайту Сьвятлана Гарда пра заяву ў праваахоўныя органы даведалася па тэлефоне ад супрацоўніка Мікашэвіцкага аддзяленьня міліцыі.

 

— Зьвязаўшыся з настаўнікам і высьветліўшы патрабаваньні заяўніцы, мы апублікавалі абвяржэньне і ўнесьлі праўку ў артыкул пра Ціханоўскую, — сказала Сьвятлана Гарда службе маніторынгу БАЖ. — Але гэта не дапамагло. Міліцыя пачала адміністрацыйны працэс супраць ААТ "МП компані", уладальніка сайту.

 

Па яе словах, міліцыянт прыехаў апытваць дырэктара кампаніі Максіма Гарду з гатовым аддрукаваных пратаколам.

 

Згодна з інкрымінаваных артыкулам ч. 3-1 арт. 22.9 КаАП, згаданая публікацыя «нанесла шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, спрыяла нагнятаньню сацыяльнай напружанасьці ў грамадзтве, стварэньню панічных настрояў, вядзе да масавай дэзынфармацыі насельніцтва і парушае канстытуцыйнае права грамадзянаў на атрыманьне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi».

 

Сьведкам прызнаны Анатоль Крэйдзіч. У штат рэдакцыі ён прыняты нядаўна, журналіст і рэдактар больш чым з 30-рочным стажам, аўтар шэрагу кніг, намесьнік старшыні Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

 

На перакананьне Сьвятлана Гарды, гэта "чарговая спроба ўладаў задушыць незалежны рэсурс, у тым ліку эканамічнымі санкцыямі.

 

На рашэньне суду Лунінецкага раёну рэдакцыя ў ліпені выплаціла штраф у памеры 3240 рублёў.

 

 

Цапкала адрасаваў заклік падтрымаць свабодныя выбары ў Беларусі кіраўнікам 32 краінаў,

але не Масковіі

 

Маскалёўскі тэлеканал "Дождь" заявіў, што мае адкрыты ліст экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валера Цапкалы, у якім той заклікаў прэзыдэнтаў і прэм’ер-міністраў 32 краінаў падтрымаць свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі.

 

У акаўнтах Цапкалы ў сацыяльных сетках няма публікацыяў пра гэты ліст, але ў Twitter ён падзяліўся навіной каналу "Дождь" пра яго.

 

Ліст адрасаваны кіраўнікам Армэніі, Баўгарыі, Вугоршчыны, Вялікай Брытаніі, Грузіі, ЗША, Італіі, Канады, Латвіі, Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Украіны, Францыі і іншых краінаў. У гэтым сьпісе няма Масковіі.

 

У лісьце Цапкала заяўляе, што "Беларусьсю 26 рокаў кіруе адзін і той жа чалавек, які стварыў аўтарытарны рэжым, у якім не выконваюцца асноўныя каштоўнасьці дэмакратычнага грамадзтва: зьмяняльнасьць улады, свабода слова і волевыяўленьня, асноўныя свабоды чалавека". Улады Беларусі цяпер "актыўна перашкаджаюць" правядзеньню свабодных выбараў, чыняць сілавы ціск "на ўсіх, хто жадае справядлівасьці і празрыстасьці выбарчага працэсу", — піша ён.

 

Лідэраў дзяржаваў Цапкала "ад імя ўсяго беларускага народу" заклікае паспрыяць арганізацыі міжнароднага назіраньня за выбарамі і падлікам галасоў, забясьпечыць празрыстасьць гэтых працэсаў для грамадзян Беларусі на тэрыторыі іншых краінаў.

 

Валер Цапкала ня быў зарэгістраваны кандыдатам у прэзыдэнты: ЦВК адхіліла больш як палову подпісаў за яго вылучэньне, а таксама заявіла пра памылку ў падатковай дэклярацыі жонкі. Валер Цапкала зь дзецьмі зьехаў зь Беларусі ў Маскву, заявіўшы пра "сыгналы" аб пагрозе затрыманьня і цікаўнасьці сілавікоў да дзяцей. 2 жніўня ён пацьвердзіў, што знаходзіцца ўжо ў Кіеве. Яго жонка Вераніка Цапкала засталася ў Беларусі, удзельнічае ў кампаніі кандыдаткі Сьвятланы Ціханоўскай.

 

"Радыё Свабода", 3 жніўня 2020 р.

 

 

Жыхары Чачэрску горача віталі давераных асобаў Ціханоўскай

 

Чачэрск, што на Гомельшчыне, стаўся дзявятым горадам куды завітала з агітацыяй каманда давераных асобаў кандыдаткі Святланы Ціханоўскай і актывістаў ініцыятывы "Краіны дзеля жыцця". Каля 300 чалавек (пераважная большасць — мужчыны) горача і эмацыйна віталі агітацыйныя прамовы за кандыдатку на прэзідэнцтва і эмацыйныя выступы жыхароў свайго места.

 

На пачатку мітынгу мясцовая кабета зрабіла спробу распавесці прысутным пра стабільнасць у нашай краіне ды годнае жыццё, застрашыць магчымай крывавай рэвалюцыяй. Але яе прамова сустрэлі варожа — прысутныя крычаць, жанчына мусіла замаўчаць, бо з — за моцнага шуму яе ўжо ніхто не чуў.

 

Найбольш балючай тэмай для прысутных чачэран — адсутнасць працы ў родным месце і неабходнасць пакідаць свае сем’і і ехаць на заробкі ў Масковію. Людзі наракалі, што з — за гэтага руйнуюцца сем’і, дзеці растуць без аднаго з бацькоў, гастарбайтэры мусяць па паўгады жыць у кепскіх умовах без нармальнага харчавання.

 

Як давераныя асобы, так і жыхары гораду звярталіся да сябраў участковых камісіяў з просьбай не фальсіфікаваць выбары і не пазбаўляць людзей права абіраць сабе ўладу.

 

— Мужык-беларус сказаў: "Досыць спаць, паўстаньце, рабскія натуры". — сказала ў вольны мікрафон мясцовая настаўніца. — Мы ідзем на Плошчу, мы агітуем за выбары. Нельга так, каб 26 рокаў і адзін чалавек. Я адпрацавала 42 рока настаўніцай і я прашу настаўнікаў быць сумленнымі і служыць народу. Сёння краіне патрэбны перамены.

 

Цягам усяго мітынгу людзі скандавалі "Перамен", "Верым, можам, пераможам!", "Жыве Беларусь!".

 

Шмат цёплых слоў казалі жыхары Чачэрску і пра асобу кандыдаткі Святланы Ціханоўскай.

 

— Я заклікаю жанчын аддаць галасы за жанчыну Святлану Ціханоўскую, — заклікала пенсіянерка. — Паглядзіце як яна абараняе сваю сям’ю, сваіх дзяцей і свайго мужа. Так яна будзе абараняць і родную Беларусь. Яна адданая сям’і і адданая Радзіме. Святлана — гэта сімвал нашай Беларусі — Радзімы — маці.

 

Агітацыйны мітынг традыцыйна скончыўся сумесным выкананнем песні "Муры" з запаленымі ліхтарыкамі.

 

"Белсат", 3 жніўня 2020 р.

Шматтысячны мітынг праціўнікаў Лу-какі распачынаецца ў Гомелі
Чатырохдзённае турнэ па Віцебшчыне, Магілёўшчыне і Гомельшчыне кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская завяршае ў месце над Сожам. На мітынг там сабраліся тысячы людзей. Гэта найбольшы палітычны сход тут за апошнія дзесяцірочча.
З пятніцы да нядзелі яна ў суправаджэнні прадстаўнікоў штабоў Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама паплечнікаў Паўла Севярынца праводзіла па тры сустрэчы ў дзень. У пятніцу — Глыбокае, Наваполацк, Віцебск. У суботу — Орша, Магілёў, Бабруйск. Сёння — Жлобін, Рэчыца і Гомель.
Нашы карэспандэнты знаходзяцца ў Гомелі. Мы прапануем вашай увазе анлайн-інфармацыю з месца падзеі.
За паўгадзіны да пачатку сустрэчы на плошчы было ўжо некалькі тысяч людзей.
Каля 19:55 скончылася месца на плошчы, людзі збіраюцца за сцэнай і на іншым баку дарогі.
Людзі валяць з розных бакоў.
Лукашэнкаўцы ўсюды вызначылі для сустрэч такія мясціны, каб было чым далей ад людных месцах, не на відне — але ні ў Гомелі, ні ў іншых местах гэта не адстрашыла людзей.
На плошчы — сотні нацыянальных сцягоў — на дрэўках і на спінах людзей, 3 Пагоні. Ёсць таксама некалькі дзяржаўных сцягоў і адзін сцяг Эўразвязу. Учора ў Магілёве былі хлопцы са сцягамі з Чэ Геварам і кубінскім, а ўвечары ў Бабруйску — са сцягам Ізраіля. А сёння ў Гомелі чалавек прыйшоў з маскалёўскім сцягам. Карэспандэнт "Нашай Нівы" заўважыў, што яго трымае п'яны мужчына. Пазней маскалёўскі сцяг знік.
Іншы правакатар у момант пачатку выступу Ціханоўскай пачаў у мегафон пытацца: "где скрыла доходы?".
Спроба яшчэ адной правакацыі адбылася пры канцы сустрэчы. У ёй была задзейнічаная правакатарка-жанчына.
Людзі не змяшчаюцца на плошчы, стаяць з другога боку вуліцы.
Марыя Калеснікава перарвала свой выступ на хвіліну, калі чалавеку стала кепска. 
— Або мы ўсе застаёмся дома, і нас чакае яшчэ горшы крызіс і аб'яднанне з Масковіяй па дарожных мапах, або мы здзяйсняем наша мару пра свабодную і шчаслівую Беларусь, — сказала прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі.
— Жыве Беларусь! — адказала плошча.
Мітынг у Гомелі, як і ўсе папярэднія, прайшоў у вельмі мірнай, жыццярадаснай атмасферы.
Турнэ Святланы Ціханоўскай працягнецца ў сераду. Ад серады да нядзелі яны абяцае праехаць яшчэ 15 местаў.


Обновлен 03 авг 2020. Создан 15 июл 2020



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter