Выбары скончаныя. Стыхійны супраціў, ці — рэвалюцыя?.. (Частка 2. "Акопная вайна")

Усенародная любоў? Не, усеагульная нянавісць



Калі паўстаў увесь народ, дык у бандыцкае ўлады засталося апошняе яе апірышча — "адкіды грамадзтва", дэклясаваныя элемэнты ды вонкавая (маскалёўская) мярзота. Народ паказаў мазаічнаму ўзурпатару, што больш ня мае да яго цёплых пачуцьцяў, што "ненавідзіць яго безкаштоўна".


То ж, у Трохадсоткавага прусака ўжо канчаткова сарвала тармазы. І ў Беларусі пачаў разгортвацца ўкраінскі сцэнар. На праўладных тусоўках раптам зьявіліся "каларадзкія" сьцягі, завезеныя зь Масковіі гарлапаністыя бабы, што вандруюць з аднаго пралукашэнкаўскага зборышча на іншае, а на падыходзе ўжо й "іхтамнеты".


Між тым, Эўропа, жуючы соплі як сарамлівая паненка, прыплюснуўшы вочкі кажа нешта кшталту "гэта жа ўсё неяк нядобра", пакідаючы беларускі народ сам на сам са зьехаўшым з глузду ўзурпатарам ды сьмярдзючым маскалёўскім мядзьведзем, што нахабна лезе ў дзьверы...


Божа, барані Беларусь!

 

 

Ля МТЗ затрымалі Кавалькову і Дылеўскага з прэзыдыюму Каардынацыйнай рады


Чальцоў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымалі на прахадной МТЗ супрацоўнікі АМАПу і зьмясцілі ў аўтазак.

Пра гэта паведаміў паплечнік Кавальковай Дзяніс Садоўскі. Як паведамілі ў Каардынацыйнай радзе апазыцыі, у Менскім упраўленьні ўнутраных спраў ім паведамілі, што затрыманьне адбылося ў рамках адміністратыўнага працэсу:

— Папярэдне на іх складаюць пратакол аб арганізацыі масавага несанкцыянаванага мерапрыемства на Менскім трактарным заводзе. Хутчэй за ўсё ім выпішуць штраф, — сказалі ў Радзе.

Сёньня а 13-й заплянавана прэс-канфэрэнцыя Каардынацыйнай рады.

 


Лу-кака загадаў звальняць настаўнікаў, якія "перакінуліся ў іншы лягер"


Лу-кака прыняў з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку. Запатрабаваў абараніць настаўнікаў у школах ад нападак і звольніць тых, хто "здрадзіў".

— Абараніце настаўнікаў ад усялякіх нападак. Мы гэта ўжо пачалі рабіць. Робім вельмі актыўна і вельмі жорстка перарываем ўсялякія наезды, накаты на настаўнікаў, лекараў, — сказаў мярзотнік.

Ён таксама загадаў не цырымоніцца з тымі настаўнікамі, якія раптам "перафарбаваліся", цытуе яго БелТА.

— Калі хтосьці перакінуўся ў іншы лягер, нам таксама трэба зь імі разабрацца. — У Беларусі дзяржаўная адукацыя, дзяржаўныя школы, дзяржаўная ідэалёгія. Хто хоча трымацца гэтых прынцыпаў — калі ласка, ідзіце выкладаць, вучыце, працуйце. Хто ня хоча, значыць, яны ў школе быць не павінны. Гэта трэба казаць адкрыта і сумленна, — заявіў Лу-кака.

 


На МЗКЦ падчас збору подпісаў за страйк затрымалі кіраўніка заводзкага страйкаму 


Служба аховы Менскага заводу колавых цегачоў затрымала старшыню страйкаму прадпрыемства Аляксандра Лаўрыновіча.

Як пасьпеў расказаць сам інжынэр-электронік, "паляваць" за ім пачалі яшчэ ў мінулы чацьвер.

Напярэдадні ён абвесьціў, што будзе ананімнае апытаньне сярод рабочых за пачатак страйку. Аднак а 6-й раніцы, калі пачынала працу першая зьмена, прахадная была ачэпленая міліцыяй. Людзям не дазвалялі нават прыпыняцца, анкеты пранесьці таксама не ўдалося.

У панядзелак 24 жніўня Аляксандар Лаўрыновіч прыйшоў на завод у непрацоўны час — ягоная зьмена вечаровая. Аднак здолеў сабраць блізу дзясятка галасоў, як сапраўдную аблаву на кіраўніка страйкаму зладзіў намесьнік генэральнага дырэктара па ідэалёгіі Павал Огер.

Падпісантам прыгразіў, што ніхто зь іх не атрымае заробак, а на "зьбіральніка" выклікаў ахову і паабяцаў здаць яго ў міліцыю.

Аляксандар Лаўрыновіч сказаў, што для прафіляктычнай размовы сабралася цэлая "камісія". Прыстрашылі, што падрыхтуюць адпаведныя паперы, каб павесіць на яго "эканамічную шкоду" прадпрыемству.

Сам ён не выключае, што будзе затрыманы. Пакуль што яму загадалі, каб пакінуў тэрыторыю прадпрыемства і прыходзіў у сваю зьмену.

Іншыя работнікі Менскага заводу колавых цегачоў таксама неаднаразова скардзіліся на ціск, які аказваецца на супрацоўнікаў з боку ідэоляга Огера. Прэсінг узмацніўся пасьля інцыдэнту з прыездам на прадпрыемства Лу-какі: рабочыя сустрэлі яго крыкамі "Сыходзь!", а адзін нават прапанаваў таму "застрэліцца, калі афіцэр".

 

У страйкаме салігорскіх шахтароў паведамілі пра затрыманьне іх лідэра Анатоля Бокуна


24 жніўня быў затрыманы сустаршыня страйкавага камітэту "Беларуськалію" Анатоль Бокун.

На гэты момант ён знаходзіцца ў РАУС. Паводле наяўнай у нас інфармацыі, на ўсіх чальцоў страйкаму ААТ "Беларуськалій" будуць складзеныя пратаколы і заведзеныя справы за арганізацыю і ўдзел у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах".

Таксама з вартых даверу крыніц ёсьць інфармацыя, што ў бліжэйшы час чальцоў страйкаму пачнуць затрымліваць і дастаўляць у РАУС для далейшых разбораў, паведаміў страйкам ААТ "Беларуськалій".

 


"Спыніце гвалт, правядзіце новыя выбары".
Магілёўскія акторы прапанавалі выйсьце з палітычнага крызісу


26 актораў Магілёўскага драматычнага тэатру распаўсюдзілі адкрыты зварот, у якім заклікалі ўладу да дыялёгу з грамадзтвам і выказалі абурэньне рэпрэсіўнымі дзеяньнямі ўлады супраць беларускага грамадзтва.

На іхную думку, прычыны незадаволенасьці ўладай палягаюць "у грубым, сыстэматычным здушэньні дзяржаўным апаратам правоў і свабодаў грамадзян, зьнявазе нормаў права і маралі, падзеньні ўзроўню жыцьця". Усё гэта, лічаць акторы, прывяло да сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу.

Аўтары звароту просяць грамадзянаў і СМІ падтрымаць іхныя патрабаваньні і разаслаць органам дзяржаўнай улады. Сярод іх:

Не дапускаць закрыцьця тэатраў праз палітычныя погляды работнікаў;
Неадкладна спыніць гвалт сілавых структураў, які працягваецца дагэтуль;
• Спыніць перасьлед актывістаў, асобных грамадзян і групаў, якія выказваюць пратэст супраць дзеяньняў улады, у тым лік спыніць шантаж работнікаў кіраўніцтвам установаў і прадпрыемстваў;
Спыніць скажэньне інфармацыі аб падзеях дзяржаўнымі СМІ;
Правесьці новыя дэмакратычныя, свабодныя і празрыстыя выбараў прэзыдэнта, як адзінага магчымы шлях да пераадоленьня расколу ў грамадзтве.

Раней Магілёўскі тэатар і мастацкі музэй імя Масьленікава заклікалі прадстаўнікоў дзяржаўных службаў і органаў "прыслухацца да голасу розуму і чалавечнасьці".

Яны нагадалі сілавікам "пра неад’емнае права грамадзян на мірныя сходы, свабоду думак і перакананьняў, а таксама свабоду слова ды руху".

— Атмасфэра страху і гвалту не дае магчымасьці нам, грамадзянам, жыць і працаваць, а пра творчасьць гаворкі наагул няма, — даводзілі работнікі культуры.

 


Праваабаронцы: у Беларусі аднавілася хваля рэпрэсіяў супраць актывістаў 


24 жніўня затрыманьні палітыкаў і актывістаў адбываліся па ўсёй Беларусі.

Паводле праваабаронцаў "Вясны", у Менску затрымалі сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага, а таксама старшыню страйкаму МЗКЦ Аляксандра Лаўрыновіча.
Чатыром супрацоўнікам Беларускай дзяржаўнай філярмоніі ўручылі позвы ў РУУС, але нібыта ў якасьці сьведак. Усе былі на акцыі салідарнасьці 20 жніўня ля філярмоніі.

У Салігорску затрымалі сустаршыню страйкаму "Беларуськалію" Анатоля Бокуна.

У Магілёве затрымалі Аляксандра Папкова, давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Дзьмітрыева. Гэта здарылася, калі ён выйшаў на адзіночны пікет зь бел-чырвона-белым і чырвона-зялёным сьцягамі.

У Нароўлі схапілі актывіста Мікалая Віткоўскага, якому раней прысудзілі тры дні арышту.

У Глыбокім і Верхнядзьвінску склалі пратаколы на ўдзельнікаў мірных акцыяў, у тым ліку затрымалі да суду Яраслава Берніковіча і выклікалі ў міліцыю Людмілу Барэйку.

У Горадні мелі судзіць за "непадпарадкаваньне" Дзьмітрыя Ціта, давераную асобу Сьвятланы Ціханоўскай. Аднак суд перанесьлі на 1 верасьня.

 


Токар МТЗ, які страйкаваў з 14 жніўня, мусіў уцячы за мяжу ад перасьледу


Рабочы Менскага трактарнага заводу Эдвард Сьвянцецкі зьехаў зь Беларусі і праз Украіну едзе ў Польшчу, дзе зьбіраецца прасіць палітычнага прытулку. Пра гэта Свабодзе паведаміла дачка Эдварда Сьвянцецкага Паліна, якая жыве ў Варшаве.

— На тату пачалося сапраўдае паляваньне, ён заўважыў за сабой безупыннае сачэньне людзей у цывільным. Дайшло да таго, што "стучаць" на яго прымусілі мясцовага жыхара, якому даручылі сачыць і паведамляць, з кім тата сустракаецца, дзе бывае. Потым пайшлі пагрозы, што ня проста звольняць за ўдзел у страйку, але і пасадзяць. Днямі тата зьехаў зь Беларусі ва Ўкраіну, а адтуль перабіраеццца ў Польшчу, — паведаміла дачка рабочага МТЗ.

Эдвард Сьвянцецкі шмат гадоў працаваў на МТЗ токарам. 14 жніўня ён далучыўся да страйку, які рабочыя прадпрыемства пачалі на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Эдвард Сьвянцецкі быў сярод тых, хто першым выйшаў з прахадной заводу і расказаў журналістам пра страйк і патрабаваньні рабочых.

— Мы спачатку сабраліся і заявілі адміністрацыі свае патрабаваньні — адпусьціць усіх палітвязьняў, адстаўка прэзыдэнта і ўраду, новыя выбары. Нам сказалі, што перададуць нашыя патрабаваньні "наверх", пачакайце 2 гадзіны. Але праз 2 гадзіны нічога не зьмянілася, таму мы пачалі страйк. Амаль усе не працуюць. На сходзе мы крычалі "Сыходзь!" былому прэзыдэнту, — расказаў Эдвард Сьвянцецкі 14 жніўня.

Наступным днём Эдвард Сьвянцецкі, як і ншыя страйкоўцы, па дамоўленасьці з адміністрацыяй заводу напісаў заяву аб удзеле ў забастоўцы цягам 5 дзён за свой кошт. Больш на прадпрыемства токара не пусьцілі, ягоны пропуск заблякавалі.


Алег Грузьдзіловіч

 


Гамельчукі падалі калектыўную скаргу ў Сьледчы камітэт на міліцэйскі гвалт


840 жыхароў Гомля падпісаліся пад зваротам у гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту з патрабаваньнем распачаць крымінальную справу супраць міліцыі.

Заяўнікі патрабуюць ад сьледчых распачаць крымінальную справу паводле артыкулу 128 КК — злачынствы супраць бясьпекі чалавецтва.

Пад будынкам камітэту сабраліся жыхары места, якія трымалі плякаты з партрэтам Аляксандра Віхора, памерлага пасьля затрыманьня міліцыяй пры разгоне пратэстаў супраць несумленных выбараў прэзыдэнта 9 жніўня.

 


Лу-кака ды Пуйло зноў стэлефанаваліся, "працягнулі абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі"


Як піша БелТА, Лу-кака і Пуйло 24 жніўня "абмеркавалі сытуацыю ўнутры нашай краіны і на зьнешнім контуры, асабліва на заходнім напрамку". Гэта ўжо пятая тэлефонная размова Пуйла ды Лу-какі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў наконт сытуацыі ў Беларусі.

Акрамя таго, яны дамовіліся аб добраахвотным удзеле беларусаў у выпрабаваньнях вырабленай у Масковіі "вакцыны" ад каранавірусу.

У маскалёўскіх СМІ ня раз заяўлялі пра стварэньне і нібыта пасьпяховыя выпрабаваньні «вакцыны» ад COVID-19, але дэталі выпрабаваньняў не раскрываліся. Сусьветная арганізацыя здароўя заклікала праверыць адпаведна належным працэдурам бясьпеку гэтай "вакцыны".

У паведамленьні прэс-службы Крамлю выпрабаваньні "вакцыны" ня згадваюцца.

Перадаюць толькі, што Лу-кака і Пуйло "працягнулі абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі", і Лу-кака "праінфармаваў" Пуйла пра "захады, што прымаюцца ў мэтах нармалізацыі абстаноўкі ў краіне", і "закраналася тэматыка двухбаковай супрацы ў процідзеяньні каранавіруснай інфэкцыі". З чыёй ініцыятывы адбылася размова, не ўдакладняецца.

 


Ігар Ляшчэня вызвалены ад пасады амбасадара Беларусі ў Славаччыне


На мінулым тыдні ён выступіў з асуджэньнем катаваньняў пратэстоўцаў і падаў у адстаўку. Сёньня Лу-кака звольніў яго з пасады

Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА. Ігар Ляшчэня на мінулым тыдні выступіў з публічным зваротам, у якім асудзіў гвалт і катаваньні мірных людзей у Беларусі падчас пратэстаў. 18 жніўня ён падаў у адстаўку з пасады кіраўніка дыпляматычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Браціславе. Цяпер яго адстаўка была прынятая.

 


Сьвятлану Алексіевіч выклікалі ў Сьледчы камітэт у справе аб закліках да "захопу ўлады"


Нобэлеўскую ляўрэатку, пісьменьніцу Сьвятлану Алексіевіч выклікалі 26 жніўня на 14:00 у Сьледчы камітэт у якасьці сьведкі ў крымінальнай справе, заведзенай па факце стварэньня Каардынацыйнай рады, якая нібыта заклікала да захопу ўлады, паведаміла прэс-служба штабу Віктара Бабарыкі.

Сьвятлана Алексіевіч уваходзіць у лік сямі ўдзельнікаў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады. Як распавяла Марыя Калесьнікава, праз стан здароўя яна ня можа ўдзельнічаць непасрэдна ў працы прэзыдыюму, але знаходзіцца на пастаяннай сувязі.

Раней у гэтай справе дапыталі іншых сяброў прэзыдыюму Рады Максіма Знака і Сяргея Дылеўскага. На 15 гадзін 24 жніўня на допыт была выклікана Лілія Ўласава.

На 10 раніцы 25 жніўня ў Сьледчы камітэт выклікалі экс-дырэктара Купалаўскага тэатру Паўла Латушку.

20 жніўня Генпракуратура завяла на Каардынацыйную раду крымінальную справу паводле артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу.

Паводле Генпракурора Аляксандра Канюка, дзейнасьць Каардынацыйнай рады "накіраваныя на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусі".

Рада сьцьвярджае, што яе дзейнасьць законная:

— У сувязі з публічнай заявай генеральнага пракурора А.У. Канюка аб узбуджэньні крымінальнай справы паводле арт. 361 КК РБ па факце стварэння Каардынацыйнай рады, лічым неабходным яшчэ раз пацьвердзіць, што мэты Каардынацыйнай рады і спосабы дасягненьня гэтых мэтаў выразна выкладзены ў Рэглямэнце Каардынацыйнай рады і прынятай рэзалюцыі.

Усе мэты і спосабы зьяўляюцца законнымі, заснаванымі на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Сябры Каардынацыйнай рады не распаўсюджвалі заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага зьмяненьня канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрады дзяржаве, цi ажыццяўленьню акту тэрарызму або дывэрсіі, або да зьдзяйсьненьня іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, — заявіла Каардынацыйная рада.

 


Звольнілі супрацоўніка МЗС, які выйшаў на пікет,
каб выказаць нязгоду з гвалтам міліцыі ў Беларусі


Супрацоўніка цэнтральнага апарату, начальніка гісторыка-архіўнага аддзяленьня МЗС Вячаслава Казачонка, які выйшаў тыдзень таму на пікет, звольнілі з замежнапалітычнага ведамства.

Звольнілі Вячаслава Казачонка па артыкуле 42 Працоўнага кодэксу "ў сувязі з грубым парушэньнем сваіх працоўных абавязкаў".

Як стала вядома ад сваіх крыніц, намесьнік начальніка ўпраўленьня эўразійскай інтэграцыі Алена Копанева, якая выйшла падтрымаць Казачонка на пікеце, таксама больш не працуе ў МЗС.

Вячаслаў Казачонак 17 жніўня выйшаў на адзіночны пікет на прыступкі будынку МЗС. Да яго далучылася намесьніца начальніка ўпраўленьня эўразійскай інтэграцыі Алена Копанева. Пікетам зь белымі пустымі лістамі ў руках супрацоўнікі МЗС хацелі "выказаць сваю прынцыповую пазыцыю" па сытуацыі ў Беларусі. Вячаслаў Казачонак прызнаўся, што праз тое, што адбываецца, яму страшна за будучыню, жыцьцё людзей, сваё жыцьцё.

Пра намер выйсьці на пікет Вячаслаў Казачонак папярэдзіў калегаў у МЗС, і за гадзіну да пікету кіраўнік міністэрства Ўладзімер Макей сабраў супрацоўнікаў на размову, нагадаў, што супрацоўнікі МЗС "давалі прысягу дзяржаве", і, з словаў Казачонка, намякнуў, што калі хтосьці ня згодны з палітыкай дзяржавы, ён павінен напісаць заяву.

 

"Радыё Свабода", 24 жніўня 2020 р.

 


Страйкуюць працаўнікі "Гродна Азота" ды гарадзенскай ЦЭЦ-2

 

Агульнанацыянальны страйк прадаўжаецца.

Навіны стачкамаў ад Telegram-каналу "Баста!". У Горадні прадаўжаецца страйк на прадпрыемстве "Гродна Азот" і на ЦЭЦ 2.

Таксама страйкуюць дзясяткі дробных фірмаў ды кампаній ды вялікая частка ІП.

Нагадаем, страйк прадаўжаецца на "Беларуськаліі".

 


Страйк на "Беларуськаліі" прадаўжаецца


На знак пратэсту спыніла працу 1-е рудакіраванне.

Агульнанацыянальная забастоўка ў Беларусі прадаўжаецца. Як паведамляе Telegram-канал "Баста!", на "Беларуськаліі" шахцёры адмаўляюцца працаваць на знак пратэсту.

"Нягледзячы на ціск адміністрацыі, прадаўжаем страйкаваць. 1-е рудакіраванне стаіць. Астатнія працуюць абы-як, па-італьянску. Для нас вельмі важная падтрымка жыхароў места. Калі будуць прадаўжацца мітынгі ўвечары — гэта гарантыя пашырэння забастовак".

 


Ультыматум салігорскіх шахцёраў беларускім уладам


Яны сабраліся каля будынка мясцовага РАУС.

Салігорскія шахцёры збіраюцца ля будынка РАУС і патрабуюць вызваліць сваіх затрыманых таварышаў, піша тэлеграм-канал "Баста!".

Раней сёння стачкам "Беларуськалія" высунуў сілавікам ультыматум. Шахцёры заявілі, што калі міліцыя не вызваліць аднаго з лідараў пратэстаў Анатоля Бокана ды іншых арыштаваных да 14:30, то працаўнікі прадпрыемства збяруцца ля Салігорскага РАУС.

— Час выйшаў, мы ідзем да РАУС, — паведамілі нам супрацоўнікі "Беларуськалія".

 


Ультыматум шахцёраў падзейнічаў: у Салігорску вызвалілі лідэра страйкаму


Анатоль Бокан выйшаў да прысутных ля будынку суда працоўных "Беларуськалія".

Салігорскія шахцёры дамагліся вызваленьня старшыні свайго страйкаму Анатоля Бокана. Ультыматум рабочых падзейнічаў.

Нагадаем, што сёньня стачкам "Беларуськалія" высунуў сілавікам ультыматум. Шахцёры заявілі, што калі міліцыя не вызваліць аднаго з лідэраў пратэстаў Анатоля Бокана ды іншых арыштаваных да 14:30, то працаўнікі прадпрыемства зьбяруцца ля Салігорскага РАУС.

— Час выйшла, мы ідзем да РАУС, — паведамілі супрацоўнікі "Беларуськалія".

 


На плошчы Незалежнасьці сабралася ўжо некалькі тысяч чалавек


Людзі працягваюць прыходзіць.

Сёньня, у 16-ы дзень рэвалюцыі, беларусы зноў выйшлі на плошчу Незалежнасці ў Менску ды на цэнтральныя вуліцы і плошчы сваіх местаў.

На плошчы Незалежнасьці сабралася ўжо некалькі тысяч чалавек. Людзі працягваюць прыходзіць.

 


Беларуска на плошчы Незалежнасеці:

Сёненя на пярэднім краі барацьбы знаходзяцца працоўныя


Мітынгоўцы ў Менску заклікалі да салідарнасеці з страйкоўцаў.

— На пярэднім краі барацьбы зараз знаходзяцца рабочыя, якія вядуць страйк і змагаюцца за ўсіх нас. Сёньня ў Салігорску затрымалі аднаго з лідэраў страйкаму Анатоля Бокуна. Мы стаім тут каб падтрымаць яго і ўсіх рабочых, якія страйкуюць, — сказала вядучая мітынгу на плошчы Незалежнасьці Анастасія.

 

 

У Менску затрыманы каардынатар "Эўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі


Актывіста затрымалі на плошчы Незалежнасці.

У Менску на плошчы Незалежнасці затрыманы каардынатар грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі. Пра гэта паведаміла яго сястра.

 


Менчукі сталі ў ланцуг Салідарнасці на Пушкінскай


Сёння, у 16-ы дзень рэвалюцыі, беларусы зноў выйшлі на плошчу Незалежнасці ў Менску і на цэнтральныя вуліцы і плошчы сваіх местаў.

Каля станцыі метро Пушкінская, на месцы гібелі Героя Беларусі, Аляксандра Тарайкоўскага, людзі зноў сталі ў ланцуг Салідарнасці.


"Хартыя’97%", 24 жніўня 2020 р.

 


На "Беларуськаліі" пачалася "італьянская забастоўка"


Раніцай 24 жніўня ў тэлеграм-канале стачкама "Беларуськалія" з'явіўся зварот да шахцёраў, работнікам абагачальных фабрык і дапаможных цэхаў. Стачкам просіць іх... працаваць!

Працаваць трэба "згодна з рабочымі інструкцыямі і выконваючы тэхніку бяспекі на рабочых месцах". Што гэта значыць? Ніякай больш забастоўкі?

— Не, наадварот, мы заклікаем людзей падтрымаць забастоўку. Але такім чынам, каб чалавек адчуваў сябе спакойна, упэўнена, — каментуе сустаршыня стачкама Анатоль Бокун. — Ён, выконваючы тэхніку бяспекі, спыняе працу. На жаль ці на шчасце, калі працаваць, выконваючы ўсе прапісаныя нормы, то працу трэба спыняць, таму што гэта немагчыма. Ёсць маса падстаў для таго, каб працу спыняць.

Супрацоўнікі "Беларуськалія", якія вырашылі баставаць, падзеляцца на дзве катэгорыі: тыя, хто не працуе зусім, і тыя, хто бастуе па "італьянскім сцэнары" — з захаваннем усіх нормаў і выкананнем тэхнікі бяспекі.

— Рэч у тым, што многія не адважыліся выйсці на плошчу, таму што ў многіх арэнднае жыллё, наёмнае жыллё, свайго жылля няма, чалавек не ведае, як яму далей жыць. Народ, які падтрымлівае забастоўку, будзе працаваць па "італьянцы". Ёсць у нас касцяк, які зусім на працу не ходзіць, астатнія будуць падтрымліваць на рабочых месцах, працаваць строга па інструкцыях, — расказвае Еўрарадыё прадстаўнік калектыву чацвёртага рудніка Пётр Печкуроў.

Італьянская забастоўка — форма пратэсту, не менш дзейсная, чым звычайная забастоўка. У гэтым выпадку рабочыя строга выконваюць свае службовыя абавязкі і няўхільна выконваюць тэхніку бяспекі і працоўны рэжым. Часта працаваць у строгай адпаведнасці з інструкцыямі немагчыма: перашкаджаюць абставіны, на якія да пары закрывалі вочы работнік і працадаўца.

Праца ў рэжыме італьянскай забастоўкі прыводзіць да страт для прадпрыемстваў. А змагацца з ёй вельмі цяжка, і прыцягнуць да адказнасці работнікаў наўрад ці атрымаецца. Бо па факце рабочыя нічога не парушаюць. Наадварот, настойваюць на выкананні ўсіх інструкцый.

 


Каля станцыі метро "Пушкінская" збіраюцца людзі


Менск. На Пушкінскай плошчы, дзе загінуў дэманстрант Аляксандр Тарайкоўскі, праходзіць перфоманс у памяць ахвяраў масавых пратэстаў гэтага лета. Дзяўчыны ў чорным, з чорнымі маскамі на тварах сядзяць уздоўж ходнікаў з лозунгамі і выявамі пацярпелых. Побач, уздоўж вуліцы Прытыцкага, выстраіўся ланцуг салідарнасці.

Уночы на 24 жніўня камунальнікі чарговы раз прыбралі кветкі, якія людзі прынеслі на месца гібелі Тарайкоўскага.

 

 

#ябатька: гібрыдны захоп Беларусі ўжо распачаўся?


Наўзамен супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі, якія звольніліся ў знак пратэсту, улады запрасілі маскалёўскіх прапагандонаў. З таго часу ў праграмах БТ пачалі з’яўляцца дзіўныя рэчы. Да прыкладу, наша краіна раптам пераварылася ў “Белоруссию”. А ў мітынгах са слоганам “#ябатька” відавочная рэжысура тых жа маскалёўскіх паліттэхнолагаў. Дый выхад з вералёта Лу-канкі з аўтаматам у руках таксама нешта нагадвае…

 

Зміцер Лукашук


"Эўрарадыё", 24 жніўня 2020 р.

 

 

Вольгу Кавалькову перавялі на Акрэсціна


Вольгу Кавалькову перавялі на Акрэсціна. Пра гэта паведамляецца на старонцы Кавальковай у Facebook. ЦІ перавялі на Акрэсціна Сяргея Дылеўскага, які быў сёння раніцай затрыманы разам з Вольгай Кавальковай на прахадной МТЗ, пакуль не вядома.

Нагадаем, раніцай 24 жніўня чальцоў Каардынацыйнай рады палітыка Вольгу Кавалькову і лідара стачкама МТЗ Сяргея Дылеўскага затрымалі на прахадной МТЗ супрацоўнікі АМАП, памясцілі ў аўтазак і звезлі ў невядомым напрамку.

У ГУУС сцвярджаюць, што затрыманне адбылося "ў межах адміністрацыйнага працэсу", паведамляе тэлеграм-канал "Радыё Свабода".

Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага абвінавачваюць у адміністрацыйным правапарушэнні "Незаконная арганізацыя забастоўкі", распавяла пазней сябра КР Лілія Уласава.


"Новы час", 24 жніўня 2020 р.

 

 

Лідэра страйкаму "Беларуськалія" аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаванае акцыі


Анатоля Бокуна сустракалі каля Палацу правасудзьдзя ў Салігорску дзясяткі чалавек. Яму апладзіравалі ды крычалі "салідарнасьць".

Як паведамляе Беларускі Незалежны прафсаюз, сустаршыня страйкаму ААТ "Беларуськалій" Анатоль Бокун аштрафаваны на 25 базавых за ўдзел у несанкцыянаванае масавае акцыі.

Затрыманьне Анатоля Бокуна адбылося 24 жніўня, пасьля таго, як на телеграм-канале страйкаму з'явіўся зварот да работнікаў прадпрыемства, якія выйшлі ў панядзелак на працу.

Стачкам заклікаў іх працаваць толькі згодна з рабочымі інструкцыям ды выконваючы тэхніку бясьпекі на працоўных месцах. Гэта азначае італійскі страйк.


"Салідарнасць", 24 жніўня 2020 р.

 


У цэнтры Менска адбылося некалькі затрыманняў


На плошчы Незалежнасці ў Мінску каля 19:00 сабралася прыкладна сотня чалавек — гэта маладыя людзі, некаторыя прыйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Яны размаўляюць, скандуюць "Жыве Беларусь!", "Свабоду!", выступаюць па чарзе ў фармаце "свабоднага мікрафона", спяваюць. Мітынгоўцы выказваюць сваё стаўленне да падзей у краіне, а таксама падтрымку рабочым, якія бастуюць, і незалежным СМІ, заблакаваным уладамі.

Некалькі чалавек былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі адразу пасля пачатку збору. Паведамляе belapan.by

Як паведамляе тэлеграм-канал tut.by, у цэнтры Менска адбылося некалькі затрыманняў удзельнікаў сённяшняй пратэснай акцыі.

А таксама Telegram-канале motolkohelp апублікавалі ролік, у якім бачна, як людзі ў чорных касцюмах забіраюць некалькі чалавек з плошчы Незалежнасці. Гэта адбылося сёння ўвечары.

Мяркуючы па каментары за кадрам, маладыя людзі хацелі правесці на плошчы так званы "адкрыты мікрафон", калі любы жадаючы можа выказацца на вялікую аўдыторыю. Дарэчы, людзей на плошчы ў дадзены момант не так ужо шмат. Апошнія два тыдні плошчу Незалежнасці неаднаразова станавілася месцам правядзення санкцыянаваных і несанкцыянаваных мітынгаў і пратэстаў, паведамляе onliner.by.


"Беларускае Радыё Рацыя", 24 жніўня 2020 р.

 


Баязлівы таракан у істэрыцы і патрабуе ад сваіх сілавікоў немагчымага


Абараняем сваіх!

Абараняем сваіх. Не дапускаем затрыманняў удзельнікаў мітынгаў і дэманстрацый.

"Баязлівы таракан у істэрыцы і патрабуе ад сваіх сілавікоў немагчымага — спыніць цунамі пратэстаў, — піша чытач тэлеграм-канала "Баста!". — Яны, разумеючы, што нямоглыя супраць згуртаваных людзей, змяняюць тактыку і спрабуюць затрымліваць людзей, якія ідуць паасобку.

Учора так былі затрыманыя некалькі ўдзельнікаў мітынгаў у Менску, Берасці, Горадні.

Мы лёгка можам гэтаму перашкодзіць.

Абараняем сваіх — найперш — тых, хто выступаў на мітынгах. Праводзім з акцый у шчыльным коле прыхільнікаў і не дапушчаем затрыманняў. У выпадку найменшай небяспекі — становімся ў счэпку — досвед паказаў, што вырваць людзей з яе пры наяўнасці "сваіх" побач немагчыма.

Не трэба 20 удзельнікам мітынгу здымаць відэа затрыманняў — трэба абараняць тых, каго затрымліваюць. Трэба быць смялейшымі, і тады мы не толькі прымусім адступіць разгубленых амапаўцаў, але і пакажам ім, што іх дзеянні бессэнсоўныя".

 


Страйкам "Беларуськалія" апублікаваў важнае паведамленне для жыхароў Салігорска


Страйкоўцы, атрымаюць дапамогу.

Страйкам "Беларуськалія" апублікаваў важнае паведамленне для страйкоўцаў жыхароў Салігорска.

"Усім, хто не выходзіць на працу і ўдзельнічае ў стачцы, альбо збіраецца гэта рабіць, — паведамляе страйкам. — Вялікая просьба прыходзіць у офіс Беларускага незалежнага прафсаюзу Салігорск, вуліца Багамолава, 13А) альбо на цэнтральную плошчу места (у пазначаны страйкамам час) і адзначацца ў спісах страйкама.

Гэта патрэбна для таго, каб атрымліваць фінансавую кампенсацыю са страйкавага фонду падчас страйку, калі вы застаяцеся без заробку. Далей можна будзе пісаць заявы з нагоды вашых крэдытаў і растэрміновак. На гэта таксама будуць выдавацца грошы.

На шчасце, сродкаў для страйкоўцаў сабрана ўжо вельмі шмат — толькі ў адной Беларусі сабрана блізу 2 мільёнаў эўраў, не кажучы ўжо пра дапамогу ад розных замежных фондаў і дапамогу Эўразвязу (53 мільёны эўраў).

Тыя, хто ўжо ўдзельнічае ў стачцы, і тыя, хто збіраецца страйкаваць, калі ласка, не забываемся пра гэта. Раскажыце знаёмым і калегам".

 

 

Вядучы праграм навінаў Сяргей Савіцкі сышоў з СТВ у знак пратэсту

 

Вядучы праграм навінаў Сяргей Савіцкі пакінуў тэлеканал СТВ. Аб сваім звальненьні журналіст напісаў у Facebook.

Савіцкі апублікаваў фота з працоўнаб кніжкаб ды пакінуў подпіс: "Ну вось і ўсё! Проста хачу застацца сумленным у адносінах, у першую чаргу, да самога сябе". Падрабязнасьці таго, што здарылася ён не агучыў.

Савіцкі распавядаў на СТВ пра навіны эканомікі, раней — пра спорт, працаваў на радыё ды ОНТ.

За апошнія тыдні многія журналісты сышлі з дзяржаўнага тэлебачаньня ды з выданняў. Гэта супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі, ОНТ, СТВ, "НТВ-Беларусь", БелТА.

 


Настаўнікі і выкладчыкі збіраюцца страйкаваць з 1 верасня?


Гэта будзе яму яшчэ адзін удар па таракану.

"Я — малады выкладчык з Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, вяду ў некалькіх груп студэнтаў, — піша падпісант тэлеграм-канала "Баста!". — Магу сказаць з упэўненасцю, што абсалютная большасць з іх маладыя і ініцыятыўныя хлопцы і сапраўды таксама салідарныя з пратэстным рухам.

Таксама я ўпэўнены, што такая ж сітуацыя і сярод студэнтаў усіх факультэтаў і спецыяльнасцяў і не толькі нашага ўніверсітэта.

Мяркую, што студэнты — такія ж паўнапраўныя чальцы грамадзянскай супольнасці, і страйк студэнтаў можа стаць важнай часткай агульнага ўсебеларускага страйку.

Я хацеў бы скарыстацца гэтай платформай, каб сказаць гэта ўсім студэнтам Беларусі:

Вас большасць, і выкладчыкі вас таксама падтрымаюць!

Прапаную пачаць вучэбны страйк з верасня гэта года, калі ўлады так і не выканаюць нашы патрабаванні!

Жыве Беларусь!"

"Ёсць прапанова, якую трэба данесці да настаўнікаў, — дзеліцца думкамі чытач тэлеграм-канала. — Хай тыя, хто шчыра раскайваюцца ці не маюць ніякага дачынення да фальсіфікацый, не выходзяць у верасні на працу.

Можна ўзяць лісток непрацаздольнасці, бо цяпер медыкі разумеюць сітуацыю і пойдуць насустрач. Два тыдні будзе дастаткова, каб абрынуць усю сістэму адукацыі.

Дзеці нічога не страцяць, бо пачатак навучальнага рока - гэта паўтор мінулага. Галоўнае цяпер — вярнуць краіну і ўладу народу.

Дзеці — гэта будучыня, якую нельга душыць. Ужо цяпер у дварах і на вуліцах дзеці са сцягамі крычаць "Сыходзь" і спяваюць "Перамен" і "Муры", яны глядзяць наперад!

Педагогі, далучайцеся!"

"Добра было б, калі б настаўнікі спынілі працу, хоць бы на ўвесь верасень — прапануе яшчэ адзін чытач канала — а то ён занадта заўзята пра школу цяпер кажа.

Я прапрацаваў 2 рока ў школе, і мой заробак быў 450 рублёў і ведаю па сабе ўсе нагрузкі простага педагога.

Калі настаўнікі перастануць працаваць, то па ланцужку многія не змогуць нармальна працаваць таксама, дзеці ж дома будуць.

Гэта будзе яшчэ адзін удар пад дых таракану".

 


1 верасня — пустыя школы і аўдыторыі ВНУ


Падтрымаем бастуючых працоўных!

Забастоўка настаўнікаў, студэнтаў, школьнікаў — важны ды неабходны крок. 1 верасня — пустыя школы і аўдыторыі ВНУ, піша Telegram-канал "Баста!"

"Саша-прусак больш за ўсё баіцца забастовак, гэта самы моцны ўдар па яго кішэні, — піша чытач. — Страйк настаўнікаў, студэнтаў, школьнікаў — важны ды неабходны крок.

У мяне чацвёра дзяцей, трое ходзяць у школу, старэйшы — студэнт БДУ. Упэўнены, што нічога страшнага для іх адукацыі не будзе, калі месяц яны пасядзяць дома, а яшчэ лепш — паўдзельнічаюць у пратэстах. Сёння вуліца — лепшая школа.

Месяц — нішто ў параўнанні з страчанымі рокамі праўлення таракана, з страчаным будучыні. Мы 26 рокаў цярпелі і чакалі. Што такое месяц у параўнанні з гэтым?

Бацькі, дамаўляйцеся прама цяпер у бацькоўскіх чатах ў Вайбере і Телеграме. Студэнты, дамаўляйцеся прама цяпер з аднагрупнікамі. Пераконвайце, хто сумняецца — гэта вельмі важна. 1 верасня — пустыя школы і аўдыторыі ВНУ. Падтрымаем бастуючых працоўных!".

 


Беларусы сабралі для дзяцей забаставалых шахцёраў 350 школьных камплектаў


Сёння ў стачкам "Беларуськалія" прыйшла гуманітарная дапамога ад валанцёрскіх арганізацый Беларусі, піша Telegram-канал "Баста!".

350 камплектаў школьных прыладаў, у якія ўваходзяць школьныя прыналежнасці для дзіцяці, будуць перададзеныя тым, хто жыве ў нястачы да канца месяца.

У Менску на акцыю салідарнасці выйшлі супрацоўнікі рэкламнай індустрыі

Яны сталі ў ланцуг ля Нацыянальнага мастацкага музея.

Сёння ў Беларусі — сямнаццаты дзень Усебеларускага пратэсту і Агульнанацыянальнага страйку.

У Менску цяпер праходзіць пікет працаўнікоў рэкламнай індустрыі ў падтрымку супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея. Раней супрацоўнікі гэтага музея выходзілі на акцыі салідарнасці, у тым ліку супраць гвалту з боку сілавікоў у дачыненні да мірных грамадзянаў.

 


Берасцейскі ўчастковы інспектар міліцыі звольніўся праз нязгоду з дзеяннямі сілавікоў


Уладзіслаў Неўдах запісаў відэазварот.

Уладзіслаў Неўдах, участковы інспектар міліцыі Маскоўскага раёна горада Берасця звольніўся са сваёй пасады праз нязгоду з дзеяннямі сілавікоў, піша "Бинокль". Ён адкрыта заявіў аб адмове ўдзельнічаць у падаўленні мірных пратэстаў, што зрабіла прадаўжэнне службы немагчымым для яго.

 


У Шаркаўшчыне на пралукашэнкаўскім мітынгу
мужчына распавёў пра Акрэсціна і выклікаў шквал эмоцый


Мясцовы прадпрымальнік узяў мікрафон і сарваў мерапрыемства таракана.

У Шаркаўшчыне каля райвыканкама 21 жніўня прайшоў мітынг "у падтрымку" Лу-какі.

Да вольнага мікрафону падыходзілі ахвотныя і дзяліліся думкамі пра падзеі ў краіне. І раптам штосьці пайшло не так: мікрафон узяў індывідуальны прадпрымальнік Вадзім Рылаў — і нагадаў пра жорсткія разгоны мірных дэманстрантаў пасля выбараў 9 жніўня, збітых сілавікамі людзей. Прыхільнікі Лу-какі крычалі мужчыну: "Сыходзь!". Іншыя людзі яго падтрымлівалі: "Малайчына, кажы далей!".

Партал tut.by пагаварыў з Вадзімам і даведаўся, чаму ён наважыўся выступіць на праўладным мітынгу.

— Калі я даведаўся, як збіваюць нашых братоў, бацькоў, сясцёр, сыноў, маці, — жахнуўся! Адну дзяўчыну з Полацку я ведаю асабіста, — сказаў на мітынгу Вадзім Рылаў.

Пасля гэтага на плошчы перад райвыканкамам пачаўся канфлікт: адны праганялі Рылава ад мікрафона крыкамі "Сыходзь!", другія хацелі, каб ён выказаўся да канца: "Вадзім, прадаўжай!".

Вадзіму Рылаву 34 рока. Пра сябе ён распавядае, што 10 рокаў служыў у МНС, звольніўся адтуль у званні старшага лейтэнанта, потым стаў індывідуальным прадпрымальнікам. Гандляваў на рынку, цяпер стварыў у вёсцы Наваселле каля райцэнтра швейную фабрыку на 35 працоўных месцаў. Нагадаем, Шаркаўшчына — адзін з самых бедных рэгіёнаў краіны.

— Раней там была закінутая школа, цяпер — вытворчасць. Быў гатовы ўжо яе адкрываць, але падзеі ў краіне пасля выбараў пакуль не даюць такой магчымасці. Таму фабрыка пачне працаваць пазней, — кажа Вадзім Рылаў.

Прадпрымальнік кажа, што на мітынг 21 жніўня ў сваім горадзе прыйшоў "і як грамадзянін, і як патрыёт свайго раёна і Беларусі, і як афіцэр":

— Быў у камандзіроўцы, даведаўся, што ў Шаркаўшчыне пройдзе такой мітынг. Наважыў пайсці. Пакуль ляцеў у самалёце, напісаў прамову. Асноўная думка, якую я хацеў данесці землякам: давайце не будзем дзяліць беларусаў на "правых" і "левых", на "правільных" і "няправільных", давайце аб'ядноўвацца. Яшчэ я не змог, вядома, прамаўчаць пра збіццё мірных грамадзян міліцыяй. Хацеў сказаць, што гэта трэба спыняць, трэба шукаць кампраміс, усім разам гутарыць і вызначаць, што рабіць у той сітуацыі, у якую патрапіла краіна. Але мяне, на жаль, там пачулі адзінкі. Іншыя сталі праганяць мяне ад мікрафона крыкам "Сыходзь!".

Вадзім кажа, што некаторыя жыхары Шаркаўшчыны прызналіся яму, што "іх прымушалі ісці на гэта мерапрыемства ў загадным парадку".

— Але больш за ўсё мяне шакавала не гэта. Людзі, якія пасля выбараў распавядалі мне пра фальсіфікацыю пры падліку галасоў на адным з участкаў, стаялі ў першых шэрагах на гэтым мітынгу! І гучна крычалі "за Лу-каку!". Калі я выйшаў да мікрафона і ўбачыў гэта, у мяне слёзы на вочы навярнуліся. Гэта рэальна драма — тое, што адбываецца цяпер з людзьмі ў Беларусі.

— Мяркуючы з відэароліка, ваша прамова выклікала бурную рэакцыю месцічаў на плошчы.

— Большасць людзей стаяла моўчкі. Чалавек дзесяць крычалі мне "Сыходзь!" — "завадатарамі" былі работнікі райвыканкама. Яшчэ чалавек дзесяць падтрымлівалі мяне: "Малайчына! Прадаўжай!2.

Асноўнымі апанентамі Вадзіма Рылава на мітынгу стала Наталля Арэшкава, галоўная спецыялістка Шаркаўшчынскага райвыканкама (курыруе сферу спорту і турызму), а таксама былы намеснік старшыні райвыканкама, а цяпер прадпрымальнік Аляксандр Далецкі.

Такая гісторыя, дарэчы, адбылася і ўчора ў Ганцавічах. Да вольнага мікрафону на праўладным мітынгу падышоў ганцавіцкі пенсіянер Васіль Бурак. Ягонаму выступу спрабавалі перашкодзіць, крычалі, нават адключалі гук, паведамляе мясцовы партал "Першы рэгіён".

 

Жыхары Горадні прыйшлі да будынка РАУС падтрымаць працаўнікаў "Гродна-Азот"


У Горадні пад будынкам РАУС на вуліцы Гая пачынаюць зьбіраецца ўсё больш людзей!

Сёньня былі затрыманыя супрацоўнікі ААТ "Гродна Азот". Інцыдэнт адбыўся ў не працоўны час. Працаўнікі проста шпацыравалі па месьце, як раптам да іх пад'ехаў аўтобус, напоўнены супрацоўнікамі міліцыі ды "ціхарамі".

Затрымана больш за 20 чалавек. Усе яны зараз знаходзяцца ў РАУС. Жыхары Горадні прыйшлі да будынку РАУС на вуліцы Гая падтрымаць працаўнікаў "Гродна-Азот".

Відэа апублікаваў телеграм-канал NEXTA.

 


"Мяне кранула настойлівасць працоўных"


Як беларускія брэнды дапамагаюць пратэстоўцам.

Нядаўна СМІ расказвалі пра тое, як беларускія брэнды спыняюць камерцыю ў сацсетках на знак салідарнасці. Цяпер многія з іх вяртаюцца з рэкламным кантэнтам – але толькі для таго, каб сабраць грошы і перадаць іх у фонды дапамогі пацярпелым, піша tut.by.

Адным з першых пра падобную пастанову паведаміў канцэпт-стор OfficeLook. Неўзабаве да ініцыятывы сталі падлучацца і беларускія дызайнеры, сярод іншых Наташа Цуран.

— Тое, што адбывалася ў краіне, — гвалт над людзьмі, адсутнасць інтэрнэту, — паралізавала нашу працу, — прызнаецца Наташа. — Спачатку былі страх і бяссілле, потым прыйшлі шок і ўсведамленне ўсіх жахаў... У такі перыяд шыць вопратку і прадаваць яе было немагчыма. Гэта і цяпер даецца нашай камандзе з вялікай цяжкасцю, але мы ўсё ж прынялі пастанову патроху аднаўляць працу.

Адзіная дзейсная матывацыя для працы цяпер, кажа дызайнерка, гэта магчымасць дапамагаць. Таму ад 10 да 20 адсоткаў прыбытку брэнду цяпер будзе сыходзіць у фонд дапамогі пратэстоўцам.

— Мы глыбока перажываем за кожнага пацярпелага і чальцоў іхніх сем'яў і пастанавілі не заставацца ўбаку, — каментуе Наташа. — Падзеі пасля выбараў падзялілі жыццё беларусаў на да і пасля. Я асабіста ведаю некалькіх чалавек, якія сур'ёзна пацярпелі ад дзеянняў сілавых структураў. Жорсткія затрыманні, катаванні, збіццё і ўжыванне зброі супраць бяззбройных людзей, на маю думку, недапушчальныя! Чалавечае жыццё, здароўе павінны быць найвышэйшай каштоўнасцю.

Паабяцалі накіраваць сродкі ў фонд BY_help і іншыя маркі: ZIBRA, MIA, LSD, The Young Cloth.

А KILLTODAY падтрымае фонд салідарнасці BYSOL: на дапамогу тым, хто страціў праз палітычныя рэпрэсіі працу, сыдзе ўвесь атрыманы на гэтым тыдні прыбытак брэнду.

— Мяне вельмі кранула і натхніла настойлівасць працоўных з беларускіх прадпрыемстваў, — тлумачыць дызайнерка і заснавальніца брэнду Мілана Хасіневіч. — Калі шчыра, для мяне стала адкрыццём, наколькі сумленныя і смелыя людзі працуюць на нашых заводах, якой харызмай многія з іх валодаюць.

Мілана прызнаецца, што не з чутак ведае, што такое цяжкая праца з дня ў дзень.

— Я вельмі шмат сілаў уклала ў развіццё сваёй справы, таму добра разумею завадчанаў, іх філасофію, падтрымліваю іх. І перавяду ўсе заробленыя грошы ў фонд салідарнасці, каб у тых, каго звольняць за іх погляды, была матэрыяльная падтрымка.

Падтрымаць звольненых працоўных (і не толькі) паабяцаў брэнд Muraska Adziennie.

Пра тое, як менавіта яны размяркуюць заробленыя грошы, можна даведацца на іх старонцы ў Instagram.

 

 

Сіла салідарнасці: Затрыманых работнікаў "Гродна Азот" вызвалілі


25 жніўня ў Горадні па шляху з працы затрымалі 28 работнікаў найбуйнейшага прадпрыемства горада "Гродна Азот".

Яны ішлі з працы па месце, іх было 30-40 чалавек. Яны не неслі сцягі або транспаранты, не скандавалі лозунгі. Каля Кургана Славы да іх пад'ехаў аўтобус з амапаўцамі. Работнікам прапанавалі прайсці ў аўтобус. Прычынай затрымання назвалі ўдзел у нібыта несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Міліцыянты заявілі, што ў выпадку адмовы выкарыстаюць сілу.

Блізу сотні жыхароў Горадні прыехалі да будынка АУС кастрычніцкага раёна на вуліцы Гая, дзе знаходзяцца затрыманыя, каб пратрымаць іх. Людзі скандуюць "Свабоду!", "Выпускай!", "Жыве Беларусь!".

У выніку затрыманых раней работнікаў вызвалілі. Яны выйшлі з будынкаў РАУС Кастрычніцкага раёна пад апладысменты жыхароў места, якія прыйшлі іх падтрымаць.

 

 

Забастоўка працягваецца па ўсёй Беларусі


У лідэрах — Горадня, Менск, Салігорск.

Телеграм-канал "Баста!" сабраў інфармацыю аб тых прадпрыемствах і арганізацыях, якія цалкам або часткова падтрымалі Нацыянальную страйк па дадзеных на сёння. Гэты спіс няпоўны. Па краіне працягваюць страйкаваць сотні прадпрыемстваў. Ствараюцца стачачны камітэт і праводзяцца сходы, на якіх абмяркоўваюцца патрабаванні і планы.

Спіс прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі, работнікі якіх поўнасцю або часткова падтрымалі Нацыянальную страйк:


Баранавічы


558 Авиационный ремонтный завод
Барановичский станкостроительный завод (филиал ОАО "Атлант")
Станция скорой и неотложной медицинской помощи
"Явид" УПП


Бяроза


"Березастройматериалы" ОАО


Бабруйск


"Белшина" ОАО


Берасце


Aquaflora
"Гефест" СП ОАО
Машиностроительное предприятие "Компо" ООО
"Полесьежилстрой" ОАО
"Паперки" ОАО


Віцебск


EPAM systems ИООО
Витебское вагонное депо УП
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа


Віцебскі район


"Лайтплей" ЧТПУП


Ваўкавыск


"Беллакт" ОАО


Ваўкавыскі раён


"Красносельскстройматериалы" ОАО


Гомель


"Бакунинский" авторынок
Гомельский мясокомбинат ОАО


Гарадзея


Городейский сахарный комбинат ОАО


Горадня


Авиакомпания "Гродно" ОАО
"Автодоктор" ЧУП
Агентство медицинского маркетинга ООО
"Белкард" ОАО
"Бирета" ЧП
ГИАП ОАО
"Голдоптима" ИПТУП
ГПКО РУП
Городенская табачная фабрика "Неман" ОАО
Городенский государственный медицинский университет УО
Городенский камнеобрабатывающий завод ООО
Городенский мясокомбинат ОАО
"Гродно Азот" ОАО
"ГродноПромСтрой" ОАО
"Гродно Плюс" ТК ГП
"ГродноГаз" ПУ
"Гродножилстрой" ОАО
"Конте СПА" СООО
Мебельная фабрика ЗОВ
"Радиоволна" ОАО
Рынок "Южный"
"СДЭК" ООО
"Сидмалэкспресс" ООО
"Терразит плюс" ООО
"Гродноэнерго" ТЭЦ-2 РУП
"Гродноэнерго" ТЭЦ-4 РУП
"Химволокно" ОАО
"ЭжениАВАМ" ООО
"Эрнис" ООО


Городенский район


"Спектр Лайн" ОАО


Жабінка


Жабинковский сахарный завод ОАО


Жлобін


Беларусский металлургический завод ОАО
Отделение БЖД в Жлобине


Жодзіна


Беларусский автомобильный завод ОАО
Кузнечный завод тяжёлых штамповок ОАО


Заслаўе


"Косвик" ИЧПУП
"Инкофуд" ООО


Ліда


"Лакокраска" ОАО
Отделение БЖД в Лиде
"Хавер By" металлотканый завод ОАО


Лагойск


Логойский районный центр культуры ГУК


Менск


Подстанция №3 городской станции скорой медицинской помощи
Мннсктранс, филиал Троллейбусный парк № 4
6-я городская клиническая больница УЗ
9-я городская клиническая больница УЗ
IBA Minsk, CП ЗАО
"Розум Роботикс" ООО
"Автосеть" СООО
Автотранспортное производство "Белпочта" РУП"Агат" ООО
Беларусский государственный университет УО
Белгосфилармония
"Белкоммунмаш" ОАО
"Белмедпрепараты" РУП
Беларусский государственный театр кукол
"Белрыба" ОАО
"Белтапаз" ОАО
"Белтелерадиокомпания"
"Белэнергосетьпроект" РУП
"Белэнерготехпроект" ООО
Больница скорой медицинской помощи УЗ
"Галантэя" ОАО
Институт порошковой металлургии ГНУ
Институт химии новых материалов НАН
Интернет-магазин 7745.by
"Керамин" ОАО
МАПИД ОАО
"Милавица" ЗАО
Менский завод колесных тягачей ОАО
Менские кабельные сети
Менские тепловые сети
Менский автомобильный завод ОАО
Менский завод "Интеграл" ОАО
Менский завод шестерён ОАО
Менский маргариновый завод ОАО
Менский механический завод РУП
Менский моторный завод ОАО
Менский тракторный завод ОАО
Менский электротехнический завод ОАО
"Менскинтеркапс" УП
"Менскметропроект" ОАО
Менское патологоанатомическое бюро УЗ
Менскпромстрой ОАО
Менсктранс ГУП
Национальный академический театр имени Янки Купалы
ОНТ
Современные бетонные конструкции ОАО
Парк высоких технологий
"Радио Столица"
Республиканский театр белорусской драматургии
Ресторан "Друзья"
Республиканский научно-практический центр Кардиология УЗ
Республиканский научно-практический центр неврологии и нейрохирургии УЗ
Столичное телевидение
Стройрынок "Уручье"
"Стройтехпрогресс" ОАО
Стройтрест №35 ОАО
УКС Советского района ГП


Менский район


Ziko-Zorka ООО
A-100 Development
Республиканский научно-практический центр онкологии и медицинской радиологии УЗ


Могілев


"Виленский" рынок


Мазыр


Мозырский НПЗ ОАО


Маладэчна


БЖД Молодечно
"Амкодор-Уникаб" ОАО


Наваградак


Новогрудский рынок


Навапалацк


"Нафтан" ОАО


Астравец


БелАЭС РУП


Ашмяны


"Строитель" ОАО


Пінск


Рынок "Центральный"


Паставы


Поставский лесхоз


Сьвіслач


Завод горного воска ОАО


Слуцак


Авторынок
Слуцкий сахарный завод ОАО


Салігорск


"Беларуськалий" ОАО


Сьветлагорск


"Химволокно" ОАО
Трест "Реммонтажстрой", ГОК и УСП


"Хартыя’97%", 25 жніўня 2020 р.

 


Больш за 200 медыкаў Віцебска падпісаліся пад лістом за новыя выбары


Медыкі Віцебска падпісваюцца пад лістом з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі ў краіне і правесці новыя прэзідэнцкія выбары, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Свае подпісы пад адкрытым зваротам пакінулі ўжо 236 медыцынскіх работнікаў — з Віцебскай абласной клінічнай лякарні, Віцебскай месцкай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, Віцебскай дзіцячай абласной клінічнай лякарні, Віцебскай абласной клінічнай інфекцыйнай лякарні, а таксама шэрагу іншых устаноў аховы здароўя Віцебска.

Медыкі не прызнаюць афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў і патрабуюць правесці новыя — сумленныя, празрыстыя, з прысутнасцю назіральнікаў. Таксама яны патрабуюць цалкам абнавіць склад ЦВК і іншых выбарчых камісіяў. Сярод іншых патрабаванняў — спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў і зняць з іх абвінавачанні, прыцягнуць да адказнасці сілавікоў, вінаватых у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, а таксама тых, хто ўдзельнічаў у фальсіфікацыях на выбарах. 

Два пункты патрабаванняў датычаць непасрэдна пацярпелых медыкаў:

"Неадкладна зняць усе абвінавачванні з затрыманых падчас мірных акцый пратэсту медыцынскіх работнікаў, поўная іх рэабілітацыя і прыцягненне да адказнасці асоб, якія затрымлівалі і ўжывалі фізічны і псіхалагічны гвалт над медыцынскімі работнікамі ў парушэнне Жэнеўскай канвенцыі.

Спыніць любыя пераследы альтэрнатыўных меркаванняў і выказванняў, а таксама пагрозы і запалохванне медыцынскіх работнікаў, якія ўдзельнічаюць у мірных акцыях пратэсту".

Дарэчы, 13 жніўня віцебскія медыкі правялі акцыю супраць гвалту. Яна адбылася непадалёк ад абласной лякарні. У ёй удзельнічалі больш за трыста чалавек.

 


У Доме друку праз "паломку" варштату не надрукавалі нумар газеты,

дзе гаварылася аб "паломке" варштатаў


Менск. Яшчэ адна беларуская газета стала ахвярай паломкі станка ў тыпаграфіі "Беларускі Дом друку". Гэтым разам не пашанцавала свежаму нумару "Белгазеты". Пра гэта распавёў галоўны рэдактар выдання Кірыл Жываловіч.

Іронія ў тым, што пэўная частка нумара "Белгазеты" прысвечаная менавіта спробе разабрацца, чаму ў дзяржаўнай тыпаграфіі ламаецца друкавальная машына, калі туды прыходзяць недзяржаўныя выданні з нязручным кантэнтам.

Раней Беларускі Дом друку не змог надрукаваць тры нумары "Комсомольской правды в Белоруссии" і адзін нумар "Народнай волі". Па нейкім супадзенні ў кожным з іх асвятляліся вулічныя пратэсты ў Беларусі.


"Эўрарадыё", 25 жніўня 2020 р.

 


Нумар "Свободных новостей" таксама адмовіліся друкаваць


Адно з найстарэйшых незалежных выданняў краіны, газета "Свабодныя навіны", таксама не дайшло да чытачоў. Пра гэта паведаміў "Нашай Ніве" галоўны рэдактар газеты Васіль Зданюк.

— Афіцыйнага адказу няма, але гэта тое самае, з чым сутыкнуліся "Народная воля", "Камсамольская праўда", "Белгазета". Сказалі, што абсталяванне патрабуе рамонту. Друкаваць у Беларусі не варыянт. А рабіць за мяжой, як "Народная воля"… Не ведаю, гэты шлях таксама можна лёгка перакрыць. Рашэнне прымаецца ж не ў Доме друку, а вышэй, — сказаў Зданюк.

На гэтым і мінулым тыдні амаль усе незалежныя папяровыя выданні, што маюць дамову з Домам друку, сутыкнуліся з праблемамі і не дайшлі да чытачоў.

 


Фіяска карусельшчыкаў


Карусельшчыкаў, што ездзяць па Менску з чырвона-зялёнымі сцягамі і песняй "Саня останется с намі", сёння з ганьбаю выправадзілі з мікрараёна Каскад.

Гэты раён каля метро Маладзёжная быў арэнай атак на дэманстрантаў 9—11 жніўня.

Агіткалону тут чакала фіяска. Людзі сталі крычаць на іх з балконаў і свісцець, а адзін жыхар заблакаваў ім рух сваім аўтамабілем. Яны былі вымушаныя выключыць песню пра Саню. Тым часам збегліся падлеткі.

Тады галаўны аўтамабіль кінуўся на аб'езд па тратуары. А калі вырваўся з варожага атачэння, павярнуў у парушэнне знаку "Толькі направа".

Усё гэта папала на відэа, якое стала хітом мясцовых чатаў.

 


Тысячы людзей у Менску пад залевай святкавалі гадавіну аднаўлення незалежнасці


На плошчы Незалежнасці сёння прайшоў чарговы мітынг, які, нягледзячы на непагадзь, сабраў тысячы ўдзельнікаў.

Нагадаем, у гэты дзень, 29 рокаў таму, 25 жніўня 1991 року Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Канстытуцыйны закон аб незалежнасці нашай краіны.

Сёння на плошчу Незалежнасці прышлі дэпутаты Незалежнасці, якія ўдзельнічалі ў прыняцці Закона аб незалежнасці.

На мітынг людзей заклікалі Зянон Пазняк, Святлана Ціханоўская, блогер Нехта.

18:30 Ля Чырвонага касцёла людзі паставілі міні-мемарыял загінулых падчас паслявыбарных пратэстаў.

18:32 Карэспандэнты НН паведамляюць пра праблемы з інтэрнэтам у раёне Плошчы.

18:39 У Чырвоным касцёле зноў "невядомыя" адключылі электрычнасць. Так было і падчас Маршу новай Беларусі 23 жніўня.

Гэта мае вельмі практычны сэнс: у храме адкрыты доступ да кранаў з вадой і туалетаў, іншых на Плошчы няма, калі не лічыць кавярань. І людзям даводзіцца ў цемры, у сутарэннях падсвечваць туды сабе дарогу ліхтарыкамі. 23 жніўня ў пункце збору 200-тысячнага Маршу ўлады места не паставілі ніводнага біятуалета. На 10-тысячным мітынгу лукашэнкаўцаў 16 жніўня іх стаялі дзясяткі.

18:45 — Мы тут улада, — скандуюць людзі.

18:53 Сёння вечарам у Менску дажджлівае надвор'е, многія ўдзельнікі стаяць з парасонамі.

19:15 Перад прысутнымі пачалі выступаць "дэпутаты незалежнасці". Гэта чальцы Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ склікання Пётра Садоўскі, Сяргей Антончык, Лявон Баршчэўскі, Лявонці Зданевіч.

 

 

У Менску вакол плошчы Незалежнасці затрымалі некалькіх пратэстоўцаў.
Затрыманні адбываліся і ў іншых местах


У Менску і іншых местах Беларусі 25 жніўня працягнуліся затрыманні ўдзельнікаў мірных масавых акцый, а таксама людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі, паведамляюць праваабаронцы.

Стала вядома пра затрыманне ў Менску каля будынку Міністэрства адукацыі Максіма Шульскага. У гэты дзень там праходзіла акцыя настаўнікаў. Максіма павезлі ў РУУС Маскоўскага раёна.

Таксама паведамляецца, што з вечара 24 жніўня перастаў выходзіць на сувязь работнік МТЗ Максім Мітуневіч. Вядома, што ён удзельнічаў у забастоўцы і мітынгах.

Увечары на плошчы Незалежнасці праходзіла акцыя "Свята незалежнасці". Пасля 9 вечара ў раёне плошчы затрымалі некалькі чалавек, паведамляе Tut.by. Недалёка ад прыпынку схапілі чалавека і закінулі ў мікрааўтобус. "Затрымалі чалавека з сцягам недалёка ад касцёла. Хлопец проста ішоў з дзяўчынай, яе адпусцілі".

Чытачы "Нашай Нівы" паведамілі пра затрыманне мужчыны па імені Арцём Ісачэнка, які прывёз на плошчу калонкі для гукаўзмацнення. Яго, па словах чытачоў, выцягнулі з таксі, калі ён ад'язджаў.

У "Вясну" паведамілі пра затрыманне каля ГЦ "Сталіца" Данііла Шафрана. У яго был бел-чырвона-белы сцяг, каля 6 вечара ён патэліў блізкім і паведаміў, што знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёна, аднак сваякам там не пацвярджаюць гэтую інфармацыю. 

У Горадне былі затрыманы каля 28 супрацоўнікаў "Гродна Азот", іх адвезлі ў РАУС. Каб іх падтрымаць, у РАУС сабралася шмат людзей. У хуткім часе супрацоўнікаў адпусцілі, але АМАП пачаў затрымліваць тых, хто прыйшоў падтрымаць іх. Відавочцы кажуць, пра збітага хлопца, якога грузілі ў аўтазак. Падрабязнасці высвятляюцца.

Таксама ў Горадне ў тралейбусе затрымалі актывіста Яўгена Дудкіна. Ён быў каля РАУС са сцягам.

Ёсць відэа, як жанчыны каля аднаго з дамоў у Горадне спрабуюць адбіць у міліцыі затрыманага, але беспаспяхова.

У Гомелі падчас вечаровага шэсця затрымалі актывіста Уладзімера Няпомняшчых.

У Бабруйску затрымалі мужа бабруйскай журнлісткі "Вячэрняга Бабруйска" Ірыны Хамрэнка-Ушаковай Івана Хамрэнку. Яны былі на ланцугу салідарнасці каля ГЦ "Карусель". Зараз ён знаходзіцца ў будынку УУС Бабруйскага гарвыканкама.

У Магілёве днём быў затрыманы Валерый Вярбіцкі. Ён разам жонкай і маленькім сынам ішоў па Першамайскай вуліцы, на плячах у яго быў бела-чырвона-белы сцяг. Раптам каля іх спынілася аўто, з яго выскачылі двое супрацоўнікаў у цывільным, не прадстаўляючыся і не тлумачачы, груба адштурхнулі жанчыну і дзіця, моцна напалохаўшы іх, скруцілі Валерыя і запіхалі ў машыну. Па стане на 10 вечара з РАУС яго так і не адпусцілі.


"Наша Нiва", 25 жніўня 2020 р.

 


"Бел-чырвона-белы сьцяг вярнуўся як сьцяг свабоды", —
дэпутат незалежнасьці Лявон Баршчэўскі


Дэпутат ВС 12-13 скліканьня Лявон Баршчэўскі сказаў, што дзень 25 жніўня абавязкова вернецца як дзяржаўнае сьвята.

— Я чатыры рока таму даваў інтэрвію і сказаў, што як толькі беларусы адчуюць свабоду, то самі вернуць бел-чырвона-белы сьцяг, — кажа Баршчэўскі. — І мы цяпер бачым, што так і адбылося: бел-чырвона-белы сьцяг вяртаецца ў сьвядомасьць людзей як сьцяг свабоды. Гэтак жа будзе і з гэтым днём.

 


Каля Міністэрства адукацыі адбыўся пікет у падтрымку настаўнікаў


Больш за трыста чалавек — выкладчыкаў школ і ВНУ, а таксама проста неабыякавых грамадзян — сабраліся 25 жніўня каля будынка Міністэрства адукацыі Беларусі, каб выказаць сваю падтрымку сумленным настаўнікам.

24 жніўня прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку, Лу-кака заявіў, што ў Беларусі — дзяржаўная адукацыя і дзяржаўная ідэалёгія.

— Тыя, хто хочуць прытрымлівацца гэтых прынцыпаў, — калі ласка: ідзіце выкладаць, вучыце, працуйце. Тыя, хто не хоча, — значыць, яны ў школе быць не павінны. <...> Калі хтосьці перакінуўся ў іншы лягер, нам таксама трэба з імі разьбірацца, — сказаў ён.

Удзельнікі сёньняшняй акцыі прыйшлі да Мінадукацыі з бел-чырвона-белымі сьцягамі і плякатамі з надпісамі: "К вольным дням — вольныя людзі", "Прэзыдэнт не зьяўляецца гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека", "Дзякуй сумленным настаўнікам", "Хлусьня і пагрозы — гэта дзяржаўная ідэалёгія?", "Хто заплаціў 1.800 долараў за новую школьную форму Колі?", "Лу-кака, спыні зьдзекавацца з настаўнікаў. Я супраць. Мама Колі", "Настаўнік — не раб!". Людзі пляскалі, скандавалі "Міністра!", "Карпенку!", "Лу-кака, сыходзь!".

У прэс-службе Мінадукацыі на пытаньне БелаПАН, ці выйдзе да людзей хтосьці з кіраўніцтва, адказалі:

— Не, міністар на нарадзе. Няхай пісьмова перадаюць свае патрабаваньні.

Акцыя пачалася ў 15:00. Праз паўгадзіны да будынка падагналі спэцтэхніку і вайсковыя грузавікі. Міліцыянэр у мэгафон заклікаў прысутных разысьціся, паколькі мерапрыемства не санкцыянаванае. У адказ людзі крычалі "Ганьба!" і "Ня трэба нас палохаць!".

Каля 16:00 прысутныя правялі хвіліну маўчаньня — пры гэтым яны паднялі ўверх рукі. Затым зноў пачалі пляскаць і разыходзіцца.

 


Лідэру страйкаму МТЗ і сябру Каардынацыйнай рады Дылеўскаму прысудзілі 10 сутак арышту


Лідэру страйкавага камітэту Менскага трактарнага заводу і сябру прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сяргею Дылеўскаму Заводзкі суд сталіцы прысудзіў 10 дзён арышту за "арганізацыю несанкцыянаванай акцыі" (ч. 2 арт. 23.34 КаАП).

Дылеўскага вінавацілі ў тым, што ён заклікаў да страйку і парушыў закон аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў. Вяла працэс праз скайп судзьдзя суду Заводзкага раёну Алена Капцэвіч. Сам Сяргей Дылеўскі знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна.

Судзьзя спыталася, што ён рабіў на прахадной МТЗ 24 жніўня.

— Абмяркоўвалі працу прадпрыемства, тое, што частка людзей хоча, а частка ня хоча страйкаваць, меркаваньні людзей. Ініцыятарамі былі людзі. Усяго былі ад 20 да 40 чалавек, — сказаў Сяргей Дылеўскі.

— Ці даваў Менгарвыканкам дазвол на правядзеньне? — спыталася судзьдзя.

— На сустрэчу зь сябрамі? Не, не даваў, — кажа Дылеўскі.

Паводле Дылеўскага, ён працуе на МТЗ з 2008 року. 24 жніўня ён не заклікаў да страйку. Там праходзіла сустрэча работнікаў заводу з намесьнікам дырэктара заводу.

Сьведкамі выступілі намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Аляксандр Блізьнюк і камандзір патрульна-паставой службы Партызанскага РУУС Аляксей Чуйко. Сьведкі ня памятаюць, як канкрэтна Дылеўскі заклікаў да страйку.

— Гэта быў мітынг, бо адпаведна закону, Дылеўскі сабраў шмат людзей пад адкрытым небам каля прахадной МТЗ. Абмяркоўвалі пытаньні страйку, органы дзяржаўнай улады, — патлумачыў сьведка Аляксей Чуйко, чаму называе сустрэчу рабочых каля заводу "несанкцыянаванай акцыяй".

Паводле адваката, інфармацыю пра затрыманьне Дылеўскага яна атрымала з СМІ.

— У Партызанскім РУУС мне сказалі, што Дылеўскага не затрымлівалі. Толькі сёньня я атрымала матэрыялы справы на 10 хвілінаў. Фатаграфаваць іх мне забаранілі, — сказала адвакат Дар’я Ліпкіна.

Раніцай 24 жніўня сяброў прэзыдыюму КР Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымалі на прахадной Менскага трактарнага заводу супрацоўнікі АМАПу і зьмясьцілі ў аўтазак.

 


У гарадзенскай краме "Адметнасьць" прайшоў ператрус. Забралі бел-чырвона-белыя сьцягі


У краму "Адметнасьць" 24 жніўня прыйшлі супрацоўнікі фінансавай міліцыі зь ператрусам. Яны патлумачылі, што ўласьнік крамы сябра БХД Сяргей Верамеенка праходзіць сьведкам у крымінальнай справе аб арганізацыі беспарадкаў.

Ператрус ішоў 2,5 гадзіны. Ім кіраваў намесьнік начальніка Слонімскага аддзяленьня дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Напачатку ён доўга ня мог патлумачыць, што менавіта будуць шукаць. Верамеенка не хацеў пускаць міліцыянтаў усярэдзіну, пакуль тыя не пакажуць дакумэнты на ператрус. У пэўны момант міліцыянт моцна штурхануў дзьверы крамы і фактычна ўварваўся ў яе, пры гэтым пашкодзіў уласьніку крамы пальцы на назе.

У выніку з крамы забралі 27 вялікіх бел-чырвона-белых сьцягоў з тканіны, больш як 40 маленькіх нацыянальных сьцяжкоў, больш як 40 скураных бранзалетаў з выявай бел-чырвона-белага сьцяга. Да таго ж забралі паперы з інфармацыяй пра вынікі галасаваньня на пэўных выбарчых участках Горадні і "Дэклярацыю аб выхадзе з палітычнага крызісу".

Верамеенку выклікалі ў Сьледчы камітэт як сьведку ў справе аб арганізацыі або падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

 


Мінабароны папярэдзіла, што армія гатовая абараняць Беларусь ад унутраных пагрозаў 


Начальнік генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі Аляксандар Вальфовіч заявіў, што вайскоўцы не ўспрымаюць сытуацыю, якая склалася ў краіне, і "гатовыя абараніць грамадзтва".

— Мы бачым, што адбываецца ў краіне і вакол яе. У гэтай няпростай абстаноўцы армія гарантуе бясьпеку дзяржавы, грамадзтва і кожнага асобнага чалавека, які хоча мірна жыць і працаваць у Беларусі, — гаворыцца ў заяве Вальфовіча, распаўсюджанай абаронным ведамствам.

— Мы не дадзім апаганьваць нашы помнікі, разбурыць сыстэму адукацыі, запалохваць грамадзян, паралізаваць транспартныя камунікацыі, падмяніць маральныя каштоўнасьці беларускай моладзі. Армія катэгарычна гэтага не прымае і гатовая абараніць сваю краіну ад пагрозаў, — заявіў Вальфовіч.

Днямі ў такой жа танальнасьці прамаўляў міністар абароны Віктар Хрэн[ін]. Сказаў, што вайскоўцы будуць забясьпечваць парадак на масавых акцыях апазыцыі, а таксама возьмуць "пад ахову ўсе месцы, зьвязаныя з памяцьцю Вялікай Айчыннай".

— Катэгарычна папярэджваем: у выпадку парушэньня парадку і спакою ў гэтых месцах вы будзеце мець справу ўжо не зь міліцыяй, а з войскам, — прыгразіў міністар Хрэн.

Падчас Маршу новай Беларусі 23 жніўня вайскоўцы стаялі ў ачапленьні на тэрыторыі каля стэлы "Менск — места-герой". Ніякіх інцыдэнтаў у той дзень адзначана не было.

 


"Паставілі сапраўднага лукашыста", — айцец Шрамко пра новага кіраўніка БПЦ


Рашэньне Сыноду Рускай праваслаўнай царквы аб зьмене кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы пракамэнтаваў сьвятар Аляксандар Шрамко, адхілены ад службы за крытыку патрыярха Кірыла.

— Мяркую, што гэта зьвязана з тым, што літаральна пару дзён таму Лу-кака абрынуўся на царкву з абвінавачаньнямі, маўляў, яна бярэ ўдзел у палітыцы і нават падтрымлівае пратэсты. І што дзяржава будзе прымаць меры. Вось і прыняла.

Напэўна, ён паставіў пытаньне перад патрыярхам Кірылам. Самога Паўла паставілі, так бы мовіць, у дадатак да крэдытаў Расеі. Таму Лу-кака яго і прыняў "у адным пакеце".

У Лу-какі вялікіх сымпатыяў да мітрапаліта Паўла не было. А тут адбылася сытуацыя псыхалягічнага зрыву. Таму і паставіў пытаньне перад патрыярхіяй.

У афіцыйным тлумачэньні напісана, што Павал сышоў па ўласным прашэньні. Але зразумела, як гэта робіцца.

Гэта азначае перамогу праўладнай лініі ў кіраўніцтве БПЦ. Гэты крок супрацьлеглы лініі Арцемія Гарадзенскага. Калі Арцемій нават падтрымаў пратэсты, то Веньямін быў яскравы прыхільнік існай улады і супраць пратэстаў. Таму яны паставілі сапраўднага лукашыста, які не хістаецца, як айцец Павал. Мітрапаліт Павал хістаўся, прайшла інфармацыя, хоць яе потым і абверглі, што ён нават прасіў прабачэньня перад людзьмі за тое, што павіншаваў Лу-каку. Таксама ён хадзіў да пацярпелых у лякарню. І не прымаў ніякіх мераў супраць тых сьвятароў, якія падтрымлівалі пратэсты ці прымалі ў іх удзел.

Таму вырашылі паставіць больш свайго.

— А што вам вядома пра мітрапаліта Веньяміна?

— Ён чалавек больш кансэрватыўнага складу. Кансэрватар і лукашыст. І ён не такі ўжо добры кіраўнік. Мне здаецца, што ён будзе выконваць тое, што яму будзе казаць дзяржава. Я мяркую, што тут прыбяруць шмат людзей, якія працавалі з Паўлам і ўплывалі на яго. Павал пры ўсіх сваіх мінусах дазваляў весьці нейкую сваю лінію, весьці літургію на беларускай мове, напрыклад.

Не выключаю, што БПЦ стане такой арганізацыяй, што Паўла яшчэ добрым словам будуць прыгадваць.

— Мітрапаліт Веньямін — першы патрыяршы экзарх БПЦ, які мае беларускае паходжаньне. Якое гэта мае значэньне?

— Калі прызначылі Паўла, усе казалі, што прысылаюць маскаля, а сваіх беларусаў не прызначаюць. Нам патрэбны свой мітрапаліт. У Маскоўскай патрыярхіі была такая лінія, каб прызначаць маскалёў, каб бліжэй трымаць Беларусь. Але тут атрымалася: хацелі беларуса — вось вам беларус, трымайце і радуйцеся.

Нашыя нацыянальныя "раўніцелі" могуць радавацца. Хаця, на мой погляд, тут радавацца няма чаму. Калі казалі, што мітрапаліт Павал — гэта маскоўскі засланец, я казаў: калі б любога беларускага япіскапа, акрамя гарадзенскага Арцемія, прызначылі, ён бы гнуў больш прамаскалёўскую лінію, чым мітрапаліт Павал. Калі ён прыехаў, у царкве пачалі сьпяваць "Магутны Божа", чыталі па-беларуску, беларускія службы праводзіліся.

Яго ніхто ў нацыяналізьме ня мог абвінаваціць, бо ён маскаль. А беларусы нашыя напалоханыя, яны як Лу-кака. Скажуць, што па-беларуску нельга сказаць нічога вялікага, і маліцца нельга. І ўсё. І будзе вам беларус.


Юры Дракахруст


"Радыё Свабода", 25 жніўня 2020 р.

 


Польскі прафсаюз “Салідарнасць” адправіць гуманітарную дапамогу ў Беларусь


Польскі  прафсаюз “Салідарнасць” адправіць гуманітарную дапамогу ў Беларусь. Гэта будзе некалькі дзясяткаў тон харчовых прадуктаў, паведаміў у Гданьску, старшыня  прафсаюза “Solidarnosc” у Гданьску Пётр Дуда.

Таксама створаны фонд “Салідарнасць з Беларуссю”, у які прафсаюз унёс 1 мільён злотых. Сёння старшыня незалежнага прафсаюза “Салідарнасць” Пётр Дуда выступіў са “Зваротам да Беларусі” і склікаў канферэнцыю па дзейнасці “Solidarnoscі” у падтрымку беларусаў у барацьбе за свабоду і грамадзянскія правы.

“Мы назіраем за развіццём падзей у Беларусі пасля фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў з вялікай заклапочанасцю і непакоем. А. Лу-кака абраў шлях жорсткага супрацьстаяння і жорсткага ўціхамірвання беларусаў, якія дэманстравалі сваю апазіцыю. Улада ўдзельнічае ў варварскім гвалце і жорсткіх зверствах, якія не маюць ніякага рацыянальнага апраўдання, акрамя адчайнай абароны дыктатуры. Сюжэты жорсткага і распаўсюджанага гвалту хадзілі па ўсім свеце, узбуджаючы тэрор, гнеў, спачуванне ахвярам і пагарду да злачынцаў”, — напісаў Пётр Дуда ў звароце.

Ён падкрэсліў, што для “Салідарнасці” гэта асаблівы момант, таму што 40 рокаў таму палякам была патрэбна дапамога, а цяпер беларусам патрэбна падтрымка. Ён дадаў, што актывістаў прафсаюза, работнікаў звальняюць з працы і саджаюць у турму, за тое што яны ініцыююць і ачольваюць забастоўкі  супраць фальсіфікацыі выбараў.

— Прафсаюз “Салідарнасць” абавязаны падтрымліваць адзіны ў Беларусі свабодны прафсаюз, а менавіта Беларускі кангрэс свабодных дэмакратычных прафсаюзаў з ягоным старшынём Аляксандрам Ярашуком. Мы супрацоўнічаем з ім шмат рокаў. Іншыя прафсаюзы ў Беларусі звязаныя з рэжымам, — сказаў Пётр Дуда.

Старшыня “Салідарнасці” паведаміў у Гданьску, што прафсаюз вырашыў заўтра адправіць у Беларусь канвой гуманітарнай дапамогі.


"Беларускае Радыё Рацыя", 25 жніўня 2020 р.

 

 

"Всебічна допомога" Кремля:

активісти повідомляють про відправку бойовиків із Донбасу на допомогу Лу-каке


Після президентських "виборів" у Білорусі і хвилі протестів, які захлеснули країну через масові фальсифікації під час голосування, Лу-кака публічно заявив: отримає всебічну допомогу Кремля. Що саме це означає — не уточнив. Але поки що Росія тримає паузу. А ось прокремлівські ЗМІ вже почали критикувати білоруську опозицію і обговорювати західних замовників протестів.

У той же час, на Донбасі заговорили про можливу відправку бойовиків угруповання "днр" на москалёвсько-білоруський кордон. Який сценарій готує Москва для Мінська? І якої допомоги чекає Лу-кака від Пуйла, щоб придушити протести в Білорусі? Про це — у матеріалі журналістів спеціального проєкту "Радіо Свобода" "Донбас Реалії".

Третій тиждень у Білорусі протестують проти результатів президентських виборів, на яких, за даними місцевої ЦВК, з величезним відривом переміг Лу-кака.

Спроба Лу-какі залишитися на шостий президентський термін обернулася масовим бунтом. А сама Білорусь опинилася під медійним прицілом москалёвської пропаганди.

— США, Польща, Прибалтика і кілька інших країн дуже рвуться допомогти білоруському народу! — заявив під час ефіру прокремлівський ведучий Володимир Соловйов.

— Сьогодні озвучили список людей, які входять до Ради — суцільно русофоби! Це ви ще не бачили так званого плану реанімації Білорусі, де першим пунктом значиться вступ до НАТО, в ЄС і розрив відносин із Російською Федерацією! — сказала Ольга Скабєєва у програмі "60 хвилин".

— Тут уже заговорили і про білоруських націоналістів, і про колабораціоністів, і навіть про фашистів. Наразі москалёвська пропаганда повністю визначилась. Кремль став на бік чинного — не знаю, наскільки це доречно — президента. І тим не менше, вони, фактично, проводять паралелі з подіями в Україні у 2013-14 роках, і називають це "кольоровою революцією", Майданом, Площею, — розповідає кореспондент "УНІАН" у Москві Роман Цимбалюк.

А от у самій Білорусі страйкують навіть співробітники державного телеканалу — не хочуть однобоко висвітлювати події. Але їм на зміну, як заявила одна з редакторів "БТ", приходять москалёвські фахівці:

— Хто виконує ваші обов’язки зараз?

— А, так, це дуже весела історія. Прилетіли два літаки співробітників із Московії, які виконують наші функції за дуже велику суму.

— З президентом Московії у мене відбулася тривала розмова про ситуацію. Хочу сказати, мене навіть трохи здивувало — він абсолютно посвячений у те, що відбувається. І ми з ним домовилися — при першому ж нашому запиті буде надано всебічну допомогу щодо гарантування безпеки республіки Білорусь! — заявив Лу-кака.

А ще незадовго до виборів сам Лу-кака звинувачував Кремль у брудних намірах через затриманих під Мінськом бійців ПВК "Вагнера". Тепер Московія — єдиний гарант його режиму. А "вагнерівців" — тихо повернули в Москву.

— Представники білоруської сторони донесли нам інформацію, що вони розібралися в ситуації, що ми — вільні люди, — розповів один із найманців.

Кремля обмежиться тільки всебічною підтримкою москалёвської пропаганди. Громадські активісти зі "Східної правозахисної групи" стверджують: на непідконтрольному Донбасі набирають добровольців, нібито, для відправки ближче до Білорусі.

"Рекрути повідомляють про точку дислокації, близьку до кордону Російської Федерації і Білорусі. Збір проводиться через бригаду "Призрак" і місцеві військові комісаріати. Рекрути пропонують 30 000 рублів (400 доларів у перерахунку — ред.) + добові та витрати на відрядження", — написала у Фейсбуці активістка Віра Ястребова.

— На кордон Російської Федерації і Білорусі вирушили три автобуси з "добровольцями" з ОРДЛО. Два автобуси вирушили через КПВВ "Ізварине", третій виїхав із міста Антрацит і попрямував через місто Новошахтинськ Ростовської області, — зазначили у "Східній правозахисній групі".

— Я зателефонував директору "Східної правозахисної групи" Вірі Ястребовій, яка мені підтвердила: що так, дійсно, були зафіксовані такі ось автомобілі. Це вантажівки, які провозили людей. І на одній із зупинок вони повідомили, на заправці, мовляв — на Білорусь ідемо. Для чого це треба? Ви ж пам’ятаєте головне гасло Пуйла і всієї москалёвської дипломатії: "Нас там немає", — прокоментував представник омбудсмена України в Донецькій і Луганській областях Павло Лисянський.

— Ми нічого тут не знаємо про якесь перекидання звідти добровольців чи недобровольців. Це в жодному разі не обговорюється, і не стоїть на порядку денному. Щодо "антимайдану", то дуже цікаво, як влада тут, всередині країни, формує свій "антимайдан". І цілком можливо, що взагалі відпаде актуальність якогось перекидання людей із "лнр" і "днр", — зазначила журналіст, автор книжки "Белорусский Донбасс" Катерина Андрєєва.

Підконтрольні угрупованням "лнр" та "днр" телеканали переконують глядачів: антилукашенківські протести в Білорусі затіяли русофоби.

— Це ділянка фронту. Фронту проти Московії! — повторюють на телеканалі бойовиків.

— Поки одні виступають за справедливість, інші намагаються здійснити державний переворот. Є третя сила, яка розпалює хвилю протестів. Примітно, що це навіть не білоруси, а українці! Вони цілеспрямовано їдуть у країну влаштовувати безлади, — таку тезу теж активно поширюють в ОРДЛО.

А що ж думають про ситуацію в Білорусі самі жителі Донецька?

— Я стежу за подіями в Білорусі, і хочу, щоб вони не повторювали помилок України. Дивилися на сусіда свого, що тут зараз коїться! — відповів донеччанин.

— Люди дурні, подивіться на нашу Україну, що стало з нашою Україною! Те буде і з Білоруссю, — зазначила жителька окупованого Донецька.

— Дурні вони, хе-хе! Ну, вибачте на слові, це моя думка. Тому що вони хочуть такого, як у нас? Навіщо? Який у цьому сенс? Я не бачу, — каже чоловік.

— Країни, яка була, вже однозначно не буде — ми маємо гіркий досвід. Вони не розуміють, хороших змін не буває. Революція — це завжди боляче і завжди страшно, — додала жінка.

— Ми повинні підтримувати Московію в цьому. У внутрішні справи втручатися — не резон. Якщо попросять офіційно — інша справа, — переконаний донеччанин.

— Важко відповісти. Ну, нам допомагали — і ми повинні допомогти! — вважає жінка.

— Ні в якому разі! Будь-яка інтервенція нічим хорошим не закінчується. Потрібно зберегти нейтралітет, тому що там, дійсно, незрозуміло, хто правий, а хто ні, — наголошує житель Донецька.

— Я думаю, він впорається сам. Йому краще не заважати. Підтримати так: "Батька!", Хе-хе-хе", — каже чоловік.

Біло-червоно-білий — головний символ протестів білоруської опозиції. А на проурядових акціях усе частіше помічають москалёвські триколори та георгіївські прапори.

— Тут насправді зустрілися адепти "русского мира". Лу-кака показує своє справжнє обличчя — через те, що на мітингах на його підтримку збираються такі люди з такою позицією, що там "триколори", а не прапори ще якоїсь держави. І те, як це подається і висвітлюється на непідконтрольних Києву територіях — це все частина одного пазлу, — переконана Катерина Андрєєва.

Наскільки ж реальне перекидання бойовиків із Донбасу до Мінська?

— Наразі Кремль захищає Лу-каку. І, відповідно, ніяких таких дій бути не може. Така ситуація може виникнути, якщо — я не бачу можливості, тим не менше — якщо до влади прийде Тихановська і треба буде "захищати москалёвськомовних", — вважає Роман Цимбалюк.

Ситуація в Білорусі тільки загострюється. Можливі будь-які варіанти розвитку подій — як мирні, так і навпаки. І до різних сценаріїв вирішення політичної кризи готуються не тільки в самій республіці.

 

Андрій Діхтяренко

 

"Радіо Свобода", 25 жніўня 2020 р.

 

 

З Купалаўскага тэатру ў знак пратэсту звольніліся 58 акцёраў і супрацоўнікаў


Ранее Купалаўцы выставілі патрабаванні ўладам.

Заявы акцёраў ды супрацоўнікаў Купалаўскага тэатра пра звальненне задаволеныя. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе тэатру.

На дадзены момант звольнена 58 чалавек. Загад аб гэтым з'явіўся сёння, 26 жніўня.

З іх 36 чалавек — акцёры, астатнія супрацоўнікі тэатра. Яшчэ некалькі артыстаў плануюць падаць свае заявы ў бліжэйшы час.

— Сярод зволеных — народныя артысты Беларусі Зоя Белахвосцік і Арнольд Памазан, заслужаныя артысты Беларусі Алена Сідарава, Юлія Шпілеўская, Ігар Дзянісаў, Наталля Качаткова і Георгій Маляўскі. Артысты Павел Харланчук, Раман Падаляка, Міхась Зуй, Дзмітрый Есяневіч, Валянціна Гарцуева, Святлана Анікей. Мастацкі кіраўнік Мікалай Мікалаевіч Пінігін і ўсе рэжысёры. У тэатры не застаецца ніводнага рэжысёра, — сообщили в пресс-службе.

Да сённяшняга дня ў трупе тэатра лічылася 57 чалавек. Такім чынам іх засталося 21. Удакладнім, што некаторыя з іх ужо шмат рокаў не выходзяць на сцэну.

Вядома, што гэта не апошнія звальненні з Купалаўскага. Як распавёў KYKY ужо былы работнік тэатра, звальнення працягнуцца, таму што тыя супрацоўнікі, якія жывуць у арэндным жыллё ад Купалаўскага, пісалі заявы аб звальненні з першага верасня, каб даўжэй шукаць новае жыллё.

Нагадаем, раней акцёры і супрацоўнікі Купалаўскага тэатра выставілі ўладам патрабаваньні. Яны напісалі каля 80 заяў аб звальненні.

Купалаўцы патрабавалі вызваліць усіх палітвязняў і людзей, затрыманых падчас і пасля выбараў. Расследаваць усе выпадкі гвалту над удзельнікамі пратэстаў і выпадковымі людзьмі. Узбудзіць крымінальныя справы ў дачыненні да тых сілавікоў, якія злоўжывалі сваімі паўнамоцтвамі. Дапусціць журналістаў, адвакатаў і медыкаў да тых, хто знаходзіцца ў ізалятарах. Спыніць ціск на работнікаў, якія прымаюць удзел у мірных акцыях пратэсту і выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Правесці новыя выбары прэзідэнта з новым складам ЦВК з допускам міжнародных і нацыянальных назіральнікаў.

 


Працаўнікі "Гроднаэнэрга" вылучылі ўладам свае патрабаванні


У краіне павінны прайсці новыя прэзідэнцкія выбары.

Працаўнікі РУП "Гроднаэнэрга" агучылі свае патрабаванні, піша тэлеграм-канал "Баста!".

"Мы, ніжэйпадпісаныя, працаўнікі РУП "Гроднаэнэрга" вельмі занепакоеныя сітуацыяй, якая складваецца ў нашай краіне з 9 жніўня 2020 року, пасля праведзеных выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мы не прызнаем вынік прэзідэнцкіх выбараў і афіцыйныя лічбы, агучаныя ЦВК", — гаворыцца ў заяве, пад якой падпісаліся 668 супрацоўнікаў прадпрыемства.

Працаўнікі РУП "Гроднаэнэрга" патрабуюць правядзення паўторных сумленных і адкрытых выбараў прэзідэнта, спынення ўжывання сілы, зброі з боку супрацоўнікаў МУС да мірнага насельніцтва, а таксама незаконных затрыманняў і арыштаў, вызвалення ўсіх незаконна затрыманых падчас гэтай выбарчай кампаніі грамадзянаў.

 


За пяць дзён пратэстаў толькі ў Баранавічах затрымалі амаль 500 чалавек

 

Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным адказе Баранавіцкага ГАУС.

Падчас акцый пратэстаў з 9 да 13 жніўня ў Баранавічах затрымалі 494 чалавекі. Пра гэта паведамляецца ў адказе Баранавіцкага ГАУС на запыт дэпутата гарсавета Уладзіміра Зуева.

Копію адказу з міліцыі дэпутат размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы. У лісце паведамляецца, што з 9 да 13 жніўня супрацоўнікамі Баранавіцкага ГАУС былі затрыманыя 494 чалавекі. Усіх абвінавачвалі ў дробным хуліганстве.

Міліцыя таксама адзначыла, што цяпер у СІЗА №6 Баранавічаў няма ні аднаго затрыманага паводле "адміністрацыйцы" падчас акцый пратэстаў. У зняволенні знаходзяцца толькі падазраваныя паводле крымінальных справаў паводле арт. 363 КК ("Супраціў супрацоўніку міліцыі пры выкананні") і арт. 364 КК ("Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў").

"Паводле ўсіх заяваў грамадзянаў на незаконныя дзеянні, на іх думку, з боку супрацоўнікаў міліцыі пры спыненні групавых парушэнняў грамадскага парадку на тэрыторыі Баранавічаў Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзяцца праверкі, пасля заканчэння якіх будзе прынятая законная пастанова, зацікаўленыя асобы будуць апавешчаныя ў вызначаным парадку", — паведамляе ГАУС.

У каментары да свайго паста дэпутат Зуеў запэўніў, што бярэ гэтае пытанне на асабісты кантроль:

— Тая сітуацыя, якая ўзнікла з 9 жніўня не толькі ў нашым месце, цяпер тлумачыцца рознымі бакамі па-рознаму. Але факты збіцця людзей, знішчэння маёмасці былі. Пацярпелі нашы гараджане, пацярпелі няпоўнагадовыя. Зыходзячы са зваротаў грамадзянаў да мяне, зыходзячы з вывучэння абставінаў тых начэй і дзён і з'явіўся мой зварот. Нават знаходзячыся на самаізаляцыі, я буду дапамагаць пацярпелым. Я вельмі спадзяюся на законнае і аб'ектыўнае развязанне пытанняў пракуратурай і Следчым камітэтам, куды накіраваныя заявы грамадзянаў, і буду адсочваць ход разбору.

 


Супрацоўнікі Магілёўскага драмтэатра вылучылі патрабаванні да чыноўнікаў


Яны напісалі адкрыты ліст.

"Мы заклікаем уладу да рэальнага, а не паказнога дыялогу, выкарыстання дэмакратычных механізмаў урэгулявання канфлікту", — пішуць у сваім адкрытым лісце супрацоўнікі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. 26 чалавек звярнуліся да беларусаў "для кансалідацыі нашага грамадства".

"Мы разумеем, што ў наш складаны час лісты і звароты — не самы эфектыўны сродак для развязання праблемаў. Але ўсё ж — паспрабуем яшчэ раз", — пішуць супрацоўнікі драмтэатра.

"Мы занепакоеныя тым, што адбываецца ў нашай краіне, а менавіта — беспрэцэдэнтным ціскам дзяржаўных органаў і структураў на грамадзянскую супольнасць, што выяўляецца ў мэтанакіраваным гвалце ў дачыненні да мірных, бяззбройных грамадзянаў, які, у сваю чаргу, вынікуе непадпарадкаванне народу ўладам і зваротную рэакцыю, крыміналізацыю абстаноўкі ў краіне. Гэтае супрацьстаянне ўносіць хаос і варожасць у жыццё нашага грамадства, якое традыцыйна трымаецца на каштоўнасцях чалавечнасці, маральнасці, памяркоўнасць, талерантнасці, узаемаразумення, міру і згоды.

Мы мяркуем, што ўлада абавязаная прыслухацца да меркавання беларускага грамадства, значная частка якога патрабуе адстаўкі канкрэтных прадстаўнікоў улады, дзейсных рэформаў, неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і законнага расследавання ўсіх выпадкаў злачынстваў супраць мірных грамадзянаў, уключаючы збіццё, знявагу, пагрозы і забойствы.

Мы заклікаем уладу да рэальнага, а не паказнога дыялогу, выкарыстання дэмакратычных механізмаў урэгулявання канфлікту.

Мы мяркуем, што прычыны для незадаволенасці грамадства ўладай у Беларусі складваліся цягам многіх рокаў, калі органамі і асобнымі прадстаўнікамі дзяржапарату чыніўся грубы, сістэматычны ціск правоў і свабодаў грамадзянаў, з боку дзяржаўнай сістэмы парушаліся нормы права і маральнасці, ажыццяўляліся рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскіх актывістаў і прадстаўнікоў незалежных СМІ, шараговых грамадзянаў, падаў узровень жыцця грамадзянаў, абвастраліся праблемы на ўсіх узроўнях і практычна ва ўсіх аспектах, што неўнікнёна прывяло да сацыяльна-эканамічнага крызісу і крызісу ўлады. Гэтыя прычыны павінны быць неадкладна ліквідаваныя, Беларусь павінна стаць на шлях мірнага, дэмакратычнага рэфармавання грамадства і эканомікі.

Усе органы ўлады і асобныя грамадзяне павінны прыкласці максімальныя намаганні для ўрэгулявання канфлікту і пераадолення расколу ў грамадстве, які пагражае нам гуманітарнай катастрофай і стратай суверэнітэту".

У сваім адкрытым лісце работнікі драмтэатра заяўляюць пра патрабаванні, адрасаваныя органам улады Беларусі:

не дапускаць закрыцця тэатраў праз палітычныя погляды супрацоўнікаў (напрыклад, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы), спыніць пераслед актывістаў і не згодных з дзеяннямі ўлады грамадзянаў;
неадкладна спыніць гвалт з боку сілавых органаў, які доўжыцца да сёння;
спыніць пераслед актывістаў, асобных грамадзянаў і групаў, якія выказваюць свой пратэст дзеянням улады — у тым ліку спыніць шантаж працаўнікоў з боку кіраўніцтва ўстановаў і прадпрыемстваў (гаворка пра звальненне намесніка дырэктара Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Масленікава);
спыніць скажэнне інфармацыі пра падзеі, якое адбываюцца з боку дзяржаўных СМІ, даць усім сродках масавай інфармацыі аднолькавыя ўмовы для працы і аб'ектыўнага асвятлення падзей; ажыццявіць правядзенне новых дэмакратычных, свабодных і празрыстых выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, бо гэта адзіна магчымы шлях пераадолення расколу ў грамадстве.

"Мы запрашаем усіх неабыякавых грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізацыі і працоўныя калектывы далучыцца да нашай ініцыятывы, заклікаем усіх грамадзянаў быць разумнымі, чалавечнымі і салідарнымі.

Мы нагадваем вам пра наша неад'емнае права на мірныя сходы, свабоду меркаванняў і перакананняў, свабоду слова і свабоду перамяшчэння, галоснасць і бяспеку, нарэшце — пра галоўнае чалавечае права на жыццё.

Мы стаім на баку закону, справядлівасці і маральнасці, выступаем за мірны дыялог і патрабуем ад усіх прадстаўнікоў дзяржаўных службаў і органаў прыслухацца да голасу розуму і людскасці", — заканчваюць зварот супрацоўнікі аблдрамтэатра, падкрэсліваючы, што з'яўляюцца заслужаным калектывам краіны.

Раней калектыў драмтэатра выпусціў відэазварот супраць гвалту.

У роліку ёсць і рэжысёр тэатра Уладзімір Пятровіч — яго затрымалі 11 жніўня ў час экскурсіі на вачах у калегаў. Акторы і супрацоўнікі аблдрамтэатра напісалі ліст пракурору Магілёва Дзмітрыю Лянчеўскаму і, не згодныя з затрыманнем свайго рэжысёра, пачалі выходзіць з прафзвязу.

 


Дзяўчаты з кветкамі сталі ў ланцугі салідарнасці на вуліцы Багдановіча


На скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Багдановіча ў Менску сёння сабраўся яшчэ адзін ланцуг салідарнасці.

Сёння акцыі прайшлі ўжо ў пяці месцах горада — ва Уруччы, каля Акадэміі навук, на вуліцах Савецкай, Някрасава і Коласа, піша тэлеграм-канал "Баста!".

 


Амаль 700 работнікаў фармацыі: Мы не ўважаем выбары за сумленныя

 

За новыя выбары выступаюць прадстаўнікі ўсіх прафесій.

Блізу 700 супрацоўнікаў фармацэўтычных прадпрыемстваў і аптэк падпісалі зварот, у якім выстаўленае патрабаванне спыніць выкарыстоўваць супраць мірных грамадзян жорсткае збіццё і затрыманні, бязлітасныя катаванні і пераслед. "Досыць катаваць мірных дэманстрантаў, запалохваць спецтэхнікай, здзекавацца і пагражаць расправай", — гаворыцца ў дакуменце.

Ініцыятарам звароту выступіла правізар Аліна. Дзяўчына просіць не ўказваць яе прозвішча ў мэтах бяспекі. Фінальны тэкст звароту з'явіўся 14 жніўня — з таго ж часу ішоў збор подпісаў.

— Я бачыла зварот медыцынскіх супрацоўнікаў і супрацоўніц. Мне хацелася, каб і фармацэўтычныя работнікі і работніцы таксама не засталіся ў баку, выказалі сваё абурэнне, — распавядае Аліна. — На момант стварэння і публікацыі звароту не заўважыла, каб якое-небудзь фармпрадпрыемства або аптэчная сетка праявілі салідарнасць і асудзілі гвалт з боку сілавікоў і фальсіфікацыі як выбараў, так і дзяржаўных навін.

Менавіта таму, падкрэслівае правізар, яна наважыла скласці зварот сама:

— Спачатку я планавала збіраць подпісы толькі на паперы, але калегі ў групе, у якой мы каапераваліся, прапанавалі стварыць і онлайн фармат, каб падпісалася больш людзей з іншых местаў.

На гэты момант сабрана амаль 700 подпісаў сумарна праз онлайн і офлайн формы. Сутнасць патрабаванняў сцісла такая:

— Мы не ўважаем выбары за сумленныя, выступаем супраць ціску на медработнікаў і патрабуем прыцягнуць вінаватых у злачынствах да адказнасці, — апісвае сутнасць дакумента Аліна. Адправіць яго плануюць найбліжэйшым часам у МУС ці Міністэрства аховы здароўя.

 


У Менску практычна цалкам адключаны мабільны інтэрнэт
Адключэнне адбылося па патрабаванні ўладаў


Як паведамляе шэраг Telegram-каналаў і чытачы сайта сharter97.org, у Менску практычна цалкам адключаны мабільны інтэрнэт.

Як паведаміў аператар мабільнай сувязі А1, інтэрнэт адключаны па патрабаванні ўладаў.

"У адпаведнасці з распараджэннем ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў 26 жніўня з 20:40 на тэрыторыі м. Менска будзе зніжана прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту. Вынікам выканання дадзенага патрабавання стане істотнае пагаршэнне якасці сэрвісу перадачы дадзеных або часовая недаступнасць паслугі", — гаворыцца ў паведамленні аператара.


"Хартыя’97%"

 


Затрыманьні 25 жніўня ў Беларусі


25 жніўня ў Менску і іншых местах Беларусі працягнуліся затрыманьні ўдзельнікаў мірных масавых акцый, а таксама людзей зь бел-чырвона белымі сьцягамі, паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".


Менск


Максіма Шульскага (затрымалі каля будынку Міністэрства адукацыі, дзе праходзіла акцыя настаўнікаў, павезьлі ў РУУС Маскоўскага раёну),
Дзьмітрыя Аляксандрава (лекар-анколяг, затрымалі пасьля акцыі ля Мінадукацыі, цяпер у ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна да суду),
Марка Вайтовіча (пасьля акцыі каля Міністэрства адукацыі, у РУУС Маскоўскага раёну, пераводзяць у ІЧУ),
Канстанціна Пажарскага (у ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна да суду),
Данііла Шафрана (каля ГЦ "Сталіца" зь бел-чырвона-белым сьцягам, па тэлефоне сказаў сваякам, што ён у РУУС Маскоўскага раёну, аднак у РУУС не пацьвердзілі),
Аляксея Міхайлава (затрымалі пасьля акцыі на плошчы Незалежнасьці, калі ішоў да машыны зь бел-чырвона-белым сьцягам),
Арцёма Ісачанку (пасьля акцыі на плошчы Незалежнасьці, амапаўцы выцягнулі з таксоўкі),
Ільлю Амельчанку (каля плошчы Незалежнасьці; у РУУС Ленінскага раёну),
Андрэя Сташкевіча (каля Галоўпаштамту; у РУУС Кастрычніцкага раёну),
Антона Цундэра (пасьля акцыі на плошчы Незалежнасьці),
Ігара Абрубава (каля плошчы Незалежнасьці),
Івана Сінкаўца (РУУС Маскоўскага раёну),
Сяргея (прозьвішча ўдакладняецца, затрымалі каля плошчы Незалежнасьці, у РУУС Ленінскага раёну).

Таксама стала вядома, што зь вечара 24 жніўня перастаў выходзіць на сувязь работнік МТЗ Максім Мітуневіч. Вядома, што ён удзельнічаў у страйку і мітынгах.


Горадня


У Горадні затрымалі 28 супрацоўнікаў "Гродна Азот", калі яны ішлі па горадзе з працы. Іх завезьлі ў ізалятар на вуліцы Гая. Пад ізалятар прыйшлі каля 500 гарадзенцаў. Хутка супрацоўнікаў адпусьцілі, але АМАП пачаў затрымліваць тых, хто прыйшоў падтрымаць іх. Відавочцы кажуць пра зьбітага хлопца, якога грузілі ў аўтазак. Падрабязнасьці высьвятляюцца.

Таксама ў Горадні ў тралейбусе затрымалі актывіста Яўгена Дудкіна. Ён быў каля РАУС зь бел-чырвона-белым сьцягам.


Гомель


У Гомлі падчас вечаровага шэсьця затрымалі актывіста, экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі Ўладзімера Няпомняшчых.


Бабруйск


У Бабруйску затрымалі мужа журналісткі "Вечернего Бобруйска" Ірыны Хамрэнка-Ушаковай Івана Хамрэнку. Яны былі на ланцугу салідарнасьці каля ГЦ "Карусель". Цяпер Іван Хамрэнка знаходзіцца ў будынку УУС Бабруйскага гарвыканкаму.


Магілёў


У Магілёве днём затрымалі Валерыя Вярбіцкага, які разам жонкай і маленькім сынам ішоў па Першамайскай вуліцы зь бела-чырвона-белы сьцягам на плячах. Каля іх спынілася аўта, зь якога выскачылі двое супрацоўнікаў у цывільным, не назваўшыся і нічога не тлумачачы, груба адштурхнулі жанчыну і дзіця, моцна напалохаўшы іх, скруцілі Валерыя і запхалі ў машыну. Па стане на 10 вечара з РАУС яго так і не адпусьцілі.

Таксама раніцай у Магілёве затрымлівалі Валадара Цурпанава, удзельніка акцый пратэсту. Яго адвезьлі ў Ленінскі РАУС. У Ленінскім аддзеле Цурпанаў прабыў больш за тры гадзіны. На яго склалі пратакол за арганізацыю 23 жніўня несанкцыянаванага пікету на плошчы Леніна.

 


Затрыманьні і суды 26 жніўня за акцыі пратэсту


У Менску і іншых местах Беларусі працягваюцца затрыманьні ўдзельніках мірных акцый і суды, інфармуе Праваабарончы цэнтар "Вясна".


Салігорск


У Салігорску 26 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі праваабаронцу Беларускага Хэльсынскага камітэту Леаніда Мархотку. Людзі ў цывільным чакалі яго на вуліцы, схапілі, пасадзілі ў аўтамабіль і зьвезьлі ў невядомым кірунку.


Менск


У Менску адміністрацыйным арыштам пакараны Ягор Літвінка за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Ён быў затрыманы 24 жніўня і зьмешчаны ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на 7 сутак.

Старшыні страйкавага камітэту Менскага завода колавых цягачоў Аляксандру Лаўрыновічу далі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Па словах адваката, інжынэра абвінавацілі ў парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў: за ўдзел у мітынгу 23 жніўня і за тое, што на тэрыторыі завода зьбіраў подпісы за страйк, што клясыфікавана як "незаконны сход".


Горадня


У Горадні за ўдел у "незаконным масавым мерапрыемстве" асуджаны да выплаты штрафу ў памеры 135 рублёў сябра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Яўген Дудкін. Ягоныя калегі Дьмітры Садоўскі і Леанід Дзіскавец аштрафаваныя на 270 рублёў кожны, Васіль Кананчук на 675 рублёў.

 

 

"Ідзе зачыстка інфармацыйнага поля".
Другі тыдзень Дом друку не выпускае буйных недзяржаўных газэтаў


Другі тыдзень буйныя грамадзка-палітычныя недзяржаўныя СМІ ня могуць надрукаваць свае наклады ў Беларускім доме друку. Афіцыйныя прычыны — паломка абсталяваньня або адсутнасьць расходных матэрыялаў. Пры гэтым дзяржаўныя газэты працягваюць выходзіць, піша БелаПАН.

"Комсомольская правда" в Белоруссии" ня выйшла 18 і 20 жніўня. Нумары за 21, 22 і 25 жніўня надрукавалі ў Маскоўскай вобласьці. Купіць іх можна толькі ў буйных крамах і ў рэдакцыі.

Два запар нумары "Народнай волі", за 21 і 25 жніўня, таксама друкавалі ў Маскоўскай вобласьці.

Пасьля адмовы Дома друку выпусьціць нумар за 21 жніўня галоўны рэдактар газэты Ёсіф Сярэдзіч заявіў, што "Народная воля" будзе друкавацца, дзе толькі зможа: у падпольлі ў Беларусі, у Смаленску, Маскве, "нават у Новасібірску, калі спатрэбіцца".

25 жніўня ня выйшаў чарговы нумар штотыднёвіка "Свободные новости плюс". У рэдакцыйным камэнтары на сайце газэты гаворыцца: "Тлумачэньні такія ж, як і ў сытуацыі з нашымі калегамі зь іншых недзяржаўных СМІ, — паломка машыны, праблемы з тэхнікай. Зразумела адно: ідзе зачыстка інфармацыйнага поля, людзей спрабуюць адгарадзіць ад праўдзівага слова. Калі ўлада зразумее, што грубым ціскам, забаронамі насьпелыя ў грамадзтве праблемы ня вырашацца, ніхто ня ведае".

Ня выйшаў 25 жніўня і чарговы нумар "БелГазеты".

— Пра канчатковую адмову ў друку стала вядома раніцай у дзень выхаду. Да гэтага мы атрымалі інфармацыю ад шараговых супрацоўнікаў Дома друку пра тое, што чакаецца нейкая адмашка зьверху наконт таго, друкаваць нас ці не. <...>

У кіраўніцтве друкарні ня могуць дакладна сфармуляваць прэтэнзіі да нас. За содні я пачуў сем тысяч вэрсій. То нібыта штосьці ня так з ілюстрацыямі ў нумары, то тэхнічныя праблемы з друкарскімі машынамі, што частка работнікаў ня выйшла на працу, то ў тэкстах нашых калумністаў ёсьць заклікі да зьвяржэньня ўлады, што ім хэштэг #ябатька не падабаецца, то ўсплываюць нейкія новыя абавязаньні ў нашых дамоўных адносінах з друкарняй, то заходзіць размова зь любімай у іх канфігурацыі "ну, вы ж усё разумееце", — паведаміў БелаПАН галоўны рэдактар "БелГазеты" Кірыл Жываловіч.

Паводле яго, на раніцу 26 жніўня працягваўся пошук варыянтаў, каб чытачы атрымалі нумар.

— Праблема ў тым, што, апроч адмовы ў друку, нам блякуюць і магчымасьці распаўсюджаньня. Ёсьць выйсьце — друкаваць у іншых друкарнях, у тым ліку ў Масковіі ці Літве. Але з боку аднаго з нашых дзяржаўных партнэраў, які забясьпечвае дастаўку газэты падпісчыкам, гучаць дзіўныя намёкі пра тое, што яны гатовыя браць выданьне для распаўсюду толькі з Дома друку, — паведаміў Жываловіч.

Ён таксама нагадаў пра адказнасьць "людзям, якія заняліся адкрытай цэнзурай".

 


У Магілёве звольнілі намесьніка дырэктара музэю пасьля пратэсту супраць гвалту.

Кіраўніцтва: ён сам напісаў заяву


27-рочны Аляксандар Балбераў быў намесьнікам дырэктара магілёўскага мастацкага музэю імя Масьленікава і займаў пасаду загадчыка аддзелу навукова-выдавецкай дзейнасьці і маркетынгу.

Разам з часткай калектыву ён публічна выказаўся супраць гвалту сілавікоў і накіраваў начальніку ўпраўленьня культуры аблвыканкаму зварот аб стаўленьні да сытуацыі ў краіне. Паводле яго, афіцыйная фармулёўка спыненьня працоўных адносінаў — "па згодзе бакоў".

Тым часам дырэктарка музэю Алена Баброва адмаўляе тое, што падставай для звальненьня Балберава стаў ягоны ўдзел у палітычным пратэсьце. Яна кажа, што Аляксандар звольніўся па ўласным жаданьні.

Аляксандра Балберава абвінавацілі ў тым, што ён, перасьледуючы палітычныя мэты, падбухторваў калектыў да забастоўкі і настройваў яго супраць дырэктара. Па ягоных словах, пасьля таго, як пачаўся ціск, са справаводзтва музэю зьнік загад аб прызначэньні яго намесьнікам дырэктара. Кіраўніца ўстановы Алена Баброва давяла яму, што з прызначэньнем на кіроўную пасаду пасьпяшаліся.

— Мне сказалі, што даверу да мяне болей няма, бо я выдаю калектыву закрытую для яго інфармацыю, — камэнтуе звальненьне Аляксандар Балбераў.

Паводле яго, гісторыя са звальненьнем пачалася з таго, што дырэктарка музэю паведаміла яму пра закрытае пасяджэньне ў Міністэрстве культуры, на якім кіраўнікоў устаноў культуры абавязалі выкрываць пратэставыя настроі ў падначаленых, даносіць на іх і нават паведамляць у міліцыю.

— Я вырашыў, што мушу сказаць пра гэта калектыву, бо ўтойваць такое ня мог з маральных і этычных меркаваньняў, — кажа суразмоўца. — Я не лічу, што чалавек зь іншымі палітычнымі поглядамі ня можа працаваць у бюджэтнай сфэры. З такіх дробязяў ствараецца вялікая хлусьня, у якой, на жаль, мы жывём дужа доўга.

Калектыў музэю салідарызаваўся з калегамі Купалаўскага тэатру і Магілёўскага драматычнага тэатру.

Супрацоўнікі музэю накіравалі калектыўны зварот начальніку ўпраўленьня культуры Алегу Стэльмашку, у якім выказаліся супраць гвалту, канфрантацыі і жорсткіх дзеяньняў сілавікоў, не рэглямэнтаваных прававымі нормамі. Гэтым зваротам музэйныя работнікі падтрымалі калегаў Купалаўскага тэатру, а таксама Магілёўскага драматычнага тэатру. На той момант быў зьняволены ягоны рэжысэр і актор Уладзімер Пятровіч.

— Мы вырашылі падтрымаць магілёўскіх калегаў, каб яны не адчувалі сябе ў адзіноце, — апавядае Аляксандар Балбераў. — Мы сфатаграфаваліся на фоне будынка музэю ў непрацоўны час з плякатам "Мы супраць гвалту". Мяне ж абвінавацілі, што я вывеў калектыў у працоўны час і выкарыстаў будынак у палітычных мэтах.

 


Затрыманага пасьля акцыі пратэсту хірурга-анколяга выпусьцілі,
мяркуецца, пасьля ўмяшаньня міністра 


25 жніўня пасьля акцыі ў падтрымку настаўнікаў быў затрыманы лекар-анколяг Дзьмітры Аляксандраў.

Аднак пасьля ўмяшаньня міністра аховы здароўя яго неўзабаве выпусьцілі, паведамляе тэлеграм-канал "#МатолькаДапамажы".

Апэратыўна пацьвердзіць гэтую інфармацыю ў Мінздароўя і МУС не атрымалася. У МУС спаслаліся, што інфармацыю пра канкрэтных затрыманых людзей могуць давай толькі зь іх згоды і блізкім сваякам.

Дзьмітры і яго жонка Віялета ўдзень 25 жніўня прыйшлі да Міністэрства адукацыі, каб падтрымаць выкладчыкаў. Да таго Лу-кака заявіў, што ў школах не павінны выкладаць тыя, хто не падзяляе прынцыпы дзяржаўнай ідэалёгіі.

У адказ настаўнікі выйшлі на акцыю пратэсту каля будынку Міністэрства адукацыі. Да іх далучыліся бацькі і іншыя неабыякавыя людзі. Кіраўнік ведамства да пратэстоўцаў ня выйшаў. Затое да будынка пад’ехалі аўтазакі і вадамёты.

Калі пасьля пратэсту Дзьмітры і Віялета вярталіся да сваёй машыны, з мікрааўтобуса выскачылі шэсьць супрацоўнікаў АМАПу і затрымалі мэдыка. Паводле праваабаронцаў з цэнтру "Вясна", яго даставілі ў ізалятар на Акрэсьціна.

Міністэрства здароўя пакуль не даступнае для камэнтару.

Дзьмітры Аляксандраў працуе хірургам у РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі ў Бараўлянах пад Менскам. Ён высокакваліфікаваны спэцыяліст у апэрацыях пухлін галавы і шыі.

Сябра Каардынацыйнай рады зь Берасьця пакінуў Беларусь пасьля ператрусаў 

Берасьцейскі прадпрымальнік Андрэй Варонін, які ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады, зьехаў з краіны. Пра гэта ён напісаў у сваім Інстаграме.

Берасьцейцы ведаюць Андрэя Вароніна як уладальніка мэблевага брэнду Voronin Woodworks. Пасьля таго, як ён разгарнуў яшчэ і палітычную актыўнасьць, да яго прыйшлі зь ператрусам, майстэрню апячаталі. Прадпрымальніка падазраюць у нявыплаце падаткаў і ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры. А гэта патэнцыйныя 5 рокаў зьняволеньня.

"Толькі ў нядзелю я ішоў па Менску з 200 тысячамі беларусаў, а сёньня ўжо на ўцёках, — напісаў прадпрымальнік. — Усё адбылося вельмі хутка, яны доўга з такімі рэчамі ня цягнуць. Мне апячаталі майстэрню з усімі станкамі, матэрыялам і вырабамі. Да бацькоў прыходзілі сьледчыя, праводзілі ператрус, перавярнулі ўсё дагары нагамі, напалохалі маму. Хлопцаў і дзяўчат з маёй каманды дапытвалі 5 гадзін".

Бізнэсовец прызнаецца, што сытуацыя непрыемная, але да такога разьвіцьця падзеяў ён быў гатовы. Адзінае, сядзець, як Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі, паводле палітычна сфабрыкаваных справаў ня хочацца.
"Ці зьвязана гэта з тым, што я ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады па Берасьцейшчыне? Ці зьвязана з маёй грамадзянскай пазыцыяй і пратэстам на працягу апошніх месяцаў? Вядома! Я ведаў, што ёсьць рызыка і давядзецца ахвяраваць сваім камфортным жыцьцём дзеля праўды. Дзеля таго, каб жыць і ведаць, што ты не прайшоў міма несправядлівасьці. Не змаладушнічаў, не заплюшчыў вочы на садызм і катаваньні. Нават калі на кон пастаўлена твая бясьпека".

Андрэй Варонін зьвярнуўся таксама да кліентаў, паабяцаўшы выканаць усе свае абавязаньні. Ён разьлічвае, што праз адвакатаў удасца разблякаваць майстэрню і дарабіць замовы.

"Можа, яны і змогуць адабраць у нас станкі і дрэва, але нашы ўменьні і навыкі ніхто не канфіскуе. Урэшце набудзем новае абсталяваньне і зноў будзем рабіць для вас прыгожыя рэчы", — падсумаваў берасьцейскі прадпрымальнік.

 


Краму "Князь Вітаўт" у Берасьці, якая прадае тавары зь беларускай сымболікай,
пазбавілі памяшканьня


На вуліцы Савецкай, 55 крама працуе апошнія тры дні.

Як паведамілі ў краме, "зь незалежных ад нас прычынаў мы вымушаныя пакінуць памяшканьне ў сувязі зь непрацягненьнем дамовы арэнды. Вядзём пошук памяшканьня. Але знайсьці добрае памяшканьне ў добрым месцы няпроста і можа заняць нямала часу".

Як патлумачыў адзін з заснавальнікаў крамы Сяржук Бахун, уласьнік памяшканьня, прыватная асоба, вырашыў не працягваць кантракт арэнды, хоць нараканьняў на аплату не было.

Гаспадар ніяк не патлумачыў рашэньня.

Раней крама мела праблемы за продаж бела-чырвона-белых сьцягоў і іншай сымболікі: апячатвалі памяшканьне, канфіскоўвалі сьцягі, кепкі і бранзалеты з нацыянальнай сымболікай, падатковая праводзіла праверку, урэшце адміністрацыйную справу на краму перадалі ў эканамічны суд Берасьця, паведаміў Сяржук Бахун.

Цяпер пастаўкі скарочаныя да мінімума, асартымэнт змяншаецца, некаторыя пазыцыі ўжо скончыліся.

— Наперадзе нас чакае суд, выдаткі на абаронцаў, пераезд, закупка абсталяваньня і рэклямных вывесак, пераафармленьне ўсіх дакумэнтаў, звязаных са зьменай гандлёвай кропкі і ўрэшце закупка і вытворчасьць новага асартыменту тавару, — паведамілі ў краме.

Крама "Князь Вітаўт" спэцыялізуецца на таварах з гістарычнай, народнай і нацыянальнай сымболікай.

 


На "Белшыне" звальняюць аднаго з ініцыятараў страйку, які так і не адбыўся


На бабруйскім прамысловым гіганце "Белшына" з 9-тысячным калектывам некалькі чалавек заявілі аб удзеле ў агульнанацыянальнай страйку.

Страйкоўцы прызнаюцца, што "разварушыць" рабочых ім не ўдаецца, хоць на словах многія падтрымліваць іх. Палохае работнікаў ціск адміністрацыі на тых, хто адважыўся заявіць пра далучэньне да страйку.

Пра страйк на "Белшыне" пачалі гаварыць 11 жніўня. Рабочыя тады выходзілі да прахадной і патрабавалі сустрэчы з кіраўніцтвам.

Трое страйкоўцаў 19 жніўня сустракаліся з старшынём прафсаюзнай суполкі прадпрыемства Ігарам Важнаўцом. Па словах работнікоў, ён запэўніў, што адміністрацыя перасьледаваць удзельнікаў забастоўкі ня будзе.

Працаўнікі перадалі праз кіраўніка прафкаму патрабаваньні кіраўніцтву прадпрыемства:

адстаўка Лу-какі;
правядзеньне сумленных і адкрытых выбараў;
пакараньне тых, хто зьбіваў удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту;
вызваленьне палітвязьняў.

19 жніўня стала вядома, што "па згодзе бакоў" звольнілі двух актывістаў-страйкоўцаў: Аляксея Касьцюкевіча і Руслана Карымава.

Іхныя калегі некалькі дзён не маглі зь імі стэлефанавацца. Яны самі адмаўляюцца гаварыць з прэсай.

Пра намеры адміністрацыі спыніць працоўныя адносіны паведаміў Свабодзе і ініцыятар стварэньня на прадпрыемстве страйкаму, 27-рочны рабочы падрыхтоўчага цэху заводу масавых шынаў Віталь Красьніцкі. Паводле яго, 26 жніўня цэхавы камітэт пастанавіў звольніць яго за прагул. Красьніцкі кажа: загад будзе падпісаны кіраўніцтва "Белшыны" 18 верасьня, але ён будзе змагацца за сваё працоўнае месца.

Раней у інтэрвію "Свабодзе" Віталь Красьніцкі дапускаў, што адміністрацыя будзе шукаць нагоду, каб яго звольніць.

— Урэшце яна знайшлася, — кажа ён цяпер.

Работнік настойвае, што "начальнік цэху справакаваў прагул" і ён мае запіс, які пацьвярджае гэта. Каб абараніцца, зьвернецца ў камісію па працоўных спрэчках і ў пракуратуру.

Як тлумачыць Красьніцкі, яму трэба было зьезьдзіць у Менск на сход прадстаўнікоў калектываў, якія далучыліся да агульнанацыянальнага страйку. Ён папрасіў начальніка цэху адпусьціць яго на дзень за ўласны кошт. Той яму давёў, што гэта зрабіць цяжка, бо за ім пільна сочаць. Параіў пайсьці на лукарняны, а калі гэтага ня ўдасца, то заяву падпіша.


— Калі вярнуўся са сталіцы, — апавядае Красьніцкі, — то мне было сказана, што вышэйшае кіраўніцтва загадала не падпісваць заявы, але калі пачну працаваць, то нешта прыдумае. Працаваць я не пачаў, бо бастую.

Паводле рабочага, цяпер страйк трымаецца на асобных групах работнікаў з розных цэхаў. Падтрымлівае яго блізу 25 чалавек. Адміністрацыя цісьне на ўдзельнікаў страйку, палохае, што імі зоймуцца сілавыя структуры.

Страйкоўцаў штодня прымушаюць пісаць тлумачальныя, чаму яны адмаўляюцца працаваць. Тыя даводзяць, што карыстаюцца канстытуцыйным правам на страйк. На іх складаецца акт, што яны не выконваюць працоўных абавязкаў. Тры такія акты — нагода для звальненьня.

 


"Белпошта" сарвала дастаўку новага нумару "Народнай волі" ў кіёскі і падпісчыкам


Праз адмову надрукаваць нумар у дзяржаўным "Беларускім доме друку" рэдакцыя газэты "Народная Воля" вымушаная была зрабіць гэта ў Маскові.

Напярэдадні прывезены ў Беларусь наклад аддалі ў экспэдыцыю на "Белпошту", паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Чакалася, што раніцай 26 жніўня выданьне зьявіцца ў кіёсках і ў падпісчыкаў. Але гэтага не адбылося.

"Белпошта" тлумачыць гэта тым, што рэдакцыя "запозна здала нумар, таму газэта не дайшла да адрасатаў па яе віне".

— Цяпер вырашаем пытаньне, каб даставіць газэту ў тэрмін. Мы настойваем на тым, каб нумар адправілі падпісчыкам, бо яны за гэта заплацілі. Ня мы стварылі такую сытуацыю, а ўлада і "Беларускі дом друку", — сказала Марына Коктыш, намесьніца рэдактара "Народнай Волі".

Па яе словах, рэдакцыя будзе выстаўляць юрыдычныя прэтэнзіі да "Белпошты".

 


Удзельніка пратэстаў і назіральніка на выбарах з Барысава высяляюць з інтэрнату


Гарадзкое ўнітарнае прадпрыемства "Жыльлё" Барысаўскага райвыканкаму даслала папярэджаньне 28-рочнаму Івану Самсонаву аб высяленьні з інтэрнату. Іван кажа, што такім чынам улады хочуць яму адпомсьціць за ўдзел у пратэстах.

Сям’я Самсонавых жыве ў інтэрнаце на вуліцы Палка Нармандыя-Нёман,155, мае дваіх непаўналетніх дзяцей. Бацькі таксама жывуць у гэтым інтэрнаце. Наймальніцай жыльля ў інтэрнаце зьяўляецца Натальля Самсонава, маці Івана. Паведамленьне пра высяленьне з інтэрнату прыйшло таксама сястры Івана Ганьне.

 

Алесь Дашчынскі

 


Рэпрэсіі супраць рабочых. Старшыню страйкаму МЗКЦ Лаўрыновіча арыштавалі на 10 сутак


Старшыню страйкавага камітэта Менскага завода колавых цягачоў Аляксандра Лаўрыновіча асудзілі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org са спасылкай на адваката Лаўрыновіча, кіраўніка страйкаму МЗКЦ абвінавацілі на падставе частак 1 і 2 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

— За ўдзел у мітынгу 23 жніўня і за тое, што ён на тэрыторыі завода зьбіраў подпісы і праводзіў незаконныя сходы. Цяпер ён знаходзіцца на Акрэсьціна, — сказаў адвакат.

25 жніўня на 10 сутак арыштавалі таксама сябра прэзыдыюма Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі, кіраўніка страйкаму Менскага трактарнага завода Сяргея Дылеўскага.

Дылеўскага да суду ўтрымлівалі ў менскім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Адміністрацыйную справу ў дачыненьні да яго разгледзеў суд Заводзкага раёна сталіцы. Судзьдзя Алена Капцэвіч прызнала яго вінаватым паводле арт. 23.34 (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў) і арт. 23.4 (непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёю службовых паўнамоцтваў) КоАП.

АМАП затрымаў Дылеўскага і яшчэ аднаго сябра прэзыдыюма Каардынацыйнай рады — давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай Вольгу Кавалькову раніцай 24 жніўня на прахадной МТЗ.


"Радыё Свабода", 26 жніўня 2020 р.

 

Мітынг за Лу-каку ў Смаргоні пайшоў далёка не па плане


Мітынг у падтрымку Лу-какі ў Смаргоні 25 жніўня прайшоў спецыфічна.

На яго звезлі каля 500 бюджэтнікаў, але група жыхароў места правяла контр-дэманстрацыю.

Яны трымалі партрэты забітых і скалечаных дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў, а таксама скандавалі "Позор!" і "Трыбунал!".

Акцыі пратэсту ў Смаргоні праходзяць ад 9 жніўня. Людзі патрабуюць прызнання Ціханоўскай прэзідэнтам, пакарання вінаватых у фальсіфікацыі выбараў і катаваннях людзей.

 


Стала вядома пра дзясятага дыпламата, які сышоў з МЗС


Як вядома @nashaniva, з МЗС звольніўся яшчэ адзін дыпламат — супрацоўнік упраўлення шматбаковай дыпламатыі Мікалай Кернажыцкі.


Звязацца з ім самім не ўдалося, афіцыйны прадстаўнік МЗС Анатоль Глаз не абвяргае сыходу Кернажыцкага, але і дэталяў не расказвае.

 


З радыё "Сталіца" звольніліся дзве траціны работнікаў на чале з дырэктарам


На беларускамоўным радыё "Сталіцы" працавала 18 работнікаў. 12 з іх звольніліся.

— Учора забралі працоўныя кніжкі. На радыё засталіся тыя, хто ў адпачынку ці ў дэкрэце, — расказаў "Нашай Ніве" Алег Міхалевіч, цяпер ужо былы кіраўнік "Сталіцы". — Звальняліся па ўзаемнай згодзе. Застацца не прымушалі і не ўгаворвалі.

Прычынай масавага звальнення Міхалевіч называе апошнія падзеі ў краіне.

— Жудасныя падзеі прымусілі нас зрабіць такі выбар. Наша станцыя — музычна-інфармацыйная, работнікі проста не маглі ўключаць мікрафон, працаваць і забаўляць людзей, калі ў краіне такое адбываецца. І псіхічна, і маральна вельмі цяжка: жадаць добрага ранку і быць у добрым настроі ў такі час.

Дзяўчаты казалі мне: не зможам і слова сказаць, проста ўключым мікрафон і будзем плакаць.

У маім доме былі суседзі, якія пацярпелі ад сілавікоў. І было цяжка штодня сустракаць чалавека і глядзець яму ў вочы. Бо людзі ж ведаюць, што я працую на дзяржаўным СМІ, — распавёў Алег Міхалевіч. — Таму на радыёстанцыі мы падрыхтавалі зварот, з якім хацелі звярнуцца да нашых слухачоў. Хацелі пачаць расказваць навіны з двух бакоў, але нам не дазволілі гэта зрабіць. Сказалі: вы дзяржаўнае радыё, патрэбна з аднаго боку расказваць. Дый вы музычная станцыя. Маўляў, для каментараў і палітыкі ёсць іншыя радыёстанцыі.

Міхалевіч кажа, што калектыў прымаў удзел і ў шэсцях у падтрымку пераменаў, работнікі "Сталіцы" падтрымлівалі ля БТ тэлевізійшчыкаў, якія баставалі.

Цяпер жа людзі сышлі ў нікуды, як і 54-рочны Міхалевіч.

— Пакуль новай працы няма. Хачу крыху прыйсці ў сябе, адпачыць, прывесці ў парадак думкі, бо два тыдні амаль не спаў. А наконт прапаноў: людзі пішуць, падтрымліваюць, абяцаюць дапамагчы з пошукам працы, — кажа Алег Міхалевіч.

 


Новая "контррэвалюцыйная" тэхналогія выпрабоўвае цярпенне жыхароў мікрараёнаў


Асобы, якія шумяць глухой ноччу, папалі на камеру відэаназірання ў Новай Баравой. Скрыншот даслалі чытачы "Нашай Нівы".

Уначы па мікрараёнах ездзяць гастралёры, пасажыры якіх урубаюць на поўную моц "Муры" і "Перамен!", скандуюць без прычыны "Жыве Беларусь!", а таксама б'юць шкло і бутэлькі.

Калі "Наша Ніва" атрымала першае такое паведамленне з Новай Баравой пад Менскам, бастыёна праціўнікаў Лу-какі, дзе па афіцыйных пратаколах Ціханоўская атрымала пад 90%, мы падумалі, што гэта людзі прынялі чыюсьці некультурнасць за правакацыю.

Аднак той жа ноччу, з нядзелі на панядзелак, сведкам аналагічнага стаў карэспандэнт "Нашай Нівы" ў раёне вуліцы Маякоўскага, у іншым канцы сталіцы.

Пасля мы атрымалі такое ж паведамленне з Магілёва.

Тады мы звярнуліся да чытачоў: хто яшчэ стаў сведкам такога?

Выявілася, аналагічныя брыгады пабывалі шмат дзе, сцэнар усюды той самы:

"Менск. 25 августа на ул. О. Кошевого тоже стояла машина с громко играющей музыкой. Звучали "Разбуры турмы муры" и "Перемен" где-то в час ночи".

"Ночь около 3. Менск ул. Кабушкина — Шишкина".

"Менск, Веснянка, жилые дома за Победителей, 85. Ночью с вскр на понедельник приезжала машина в 2:30 примерно, шумели, кричали жыве беларусь, перемен включали. Но вели себя как гопники".

"Три молодых в ночь с 23 на 24 громко включали по кругу "Перемен" и "Мы не народец" с огромными колонками у отеля Арена в микрорайоне Чижовка. Иногда кричали "Жыве Беларусь!". Стояли где-то в районе 00:02 ночи".

"Уручье, Руссиянова, пару дней назад в 3 ночи примерно тоже приехали и орали Жыве Беларусь!" некие личности. Что делали, не было видно, но буянили".

"В районе улицы Алибегова также в пятницу ночью наблюдали странную группу молодых людей в часа 2 ночи, пьяные, орали "Перемен", что самое страшное — взрывали что-то (достаточно громкий шум был) в овраге, который прилегает к дому, было очень тревожное чувство".

"В часов 5 утра, на михаловской улице. Включали "перемен" несколько раз по кругу, и безумно орали. У меня лично даже не возникло сомнений, что это провокация".

"Так вот кто орал в 3 ночи на Востоке!"

"Тое самае было на Байкальскай 33, ці былі там бітыя бутэлькі, будзе бачна раніцай".

"Я сегодня с 3:00 до 5:00 слышала подобные звуки в районе 6 клиники".

"У меня во дворе в Куросовщине по ул. Брестской вчера был шум и что-то подобное, что описывалось".

"и у нас орали в Степянке".

"Пр-т независимости 47, около филармонии, позавчера ночью".

"Да, в Боровлянах, ночью с 23 на 24-е августа с 1 до 2 ночи такие же неестественно громко орали".

"Сегодня на Тракторном в районе улица Кошевого — переулок Клумова — улица Щербакова тоже орали".

"Были они и под нашими окнами в Боровлянах пару дней назад".

"Каменная горка 5".

"В Орше на прошлой неделе в районе ул. Перекопская д. 14, в пол четвёртого утра проснулся от крика "Жыве Беларусь!", раз пять, звон битого стекла, глухие удары(по машине ногой, или в дверь подъезда) крик женский "Пошли вон, конченные", топот убегающих ног и дальше тишина. Вчера ночью в такое же время взрывы петард".

"Віцебск, мікрараён Поўдзень-7, на мінулым тыдні была тая ж сітуацыя, п'яныя крыкуны скандзіравалі сярод ночы "Сва-бо-ду!" і "Нахуй!"

"В Витебске, в спальном районе, пару дней назад, под утро был разбужен пьяными криками "Жыве Беларусь!".

"Витебск, ЮГ-4 в ночь с 24 на 25 — с 23:45 по 0:45 во дворах один человек скандировал беспричинно "Жыве Беларусь!". До этого ничего подобного не было".

"В Борисове на проспекте Революции вчера в пятом часу утра тоже пьяными голосами громко орали, туда-сюда ходили".

"22-го августа в 01:40 во дворе по ул. Одинцова, возле 29-го дома" — Менск, Захад.

"Позавчера ночью подобный случай Каменецкий район Берестейская обл, в деревне посреди ночи музыка и вопли живе Беларусь, хотя у нас ярых сторонников нет и митингов тоже".

"У нас в Городне, микрорайон Форты вчера в районе 10-11 вечера происходило почти то же самое".

Жыхары Новай Баравой злавілі гастралёраў на відэа. Калі вы маеце аналагічныя фоты і відэа, вышліце "Нашай Ніве" на nn@nn.by або ананімна ў Тэлеграм у @NashaNivaBot.


"Наша Ніва", 26 жніўня 2020 р.

 


На Марш салідарнасці ў Жодзіне выйшлі работнікі БелАЗа


26 жніўня работнікі завода "БелАЗ" у Жодзіне выйшлі на Марш салідарнасці. Гэта была акцыя ў падтрымку пацярпелых падчас пратэстаў, страйкоўцаў і рэпрэсаваных работнікаў завода. 

Да завадчан далучыліся жыхары Жодзіна. У акцыі прынялі ўдзел каля паўтысячы чалавек, перадае "Радыё Свабода". Міліцыя папярэдзіла пратэстоўцаў, што сход несанкцыянаваны і папрасіла разысціся. 

Аднак людзі ўсё адно прайшлі шэсцем ад БелАЗа да цэнтра места. падчас акцыі не было ніякіх здарэнняў і затрыманняў.

 


На плошчы Незалежнасці ў Менску адбыўся разгон акцыі і хапун


Традыцыйная акцыя пратэсту прайшла ў Менску на плошчы Незалежнасці ўвечары 26 жніўня. Яе адрозненне ад папярэдніх акцыяў было ў тым, што яна завяршылася хапуном. 

Яшчэ перад акцыяй да плошчы было падагнана шмат аўтазакаў. Міліцыянты групаваліся з розных бакоў плошчы — за педуніверсітэтам, за Чырвоным касцёлам.

Каля 20:30 акцыю пачалі жорстка разганяць, адбыўся хапун. Колькасць затрыманых невядомая.

Каля 100 чалавек апынуліся заблакаванымі ў Чырвоным касцёле. На плошчы амапаўцы затрымлівалі мужчын, а жанчын пакідалі. 

Пасля 21-й дзверы касцёла адчынілі, і людзі змаглі выйсці.


"Эўрарадыё", 27 жніўня 2020 р.

 

 

Аблога Чырвонага касцёла — гэта агонія "прусака"


Трэба наступаць і біцца за сваіх.

Баязлівы загнаны ў кут звер заўсёды варты жалю і агрэсіўны. "Касманаўты" на вуліцах і аблога касцёла — гэта агонія таракана. Трэба наступаць і біцца за сваіх, піша тэлеграм-канал "Баста!".

"Быў сярод тых, каго ўчора зачынілі ў Касцёле на Незалежнасці, — піша чытач канала. — Асацыяцыі амаль ва ўсіх, хто апынуўся побач, усярэдзіне былі толькі адныя — так у Хатыні замыкалі жыхароў, а потым падпальвалі.

Будзем чакаць, пакуль нашы хаты, цэрквы, касцёлы, горада стануць Хатынямі? "Акрэсціна" і менскія РУУС ужо параўноўваюць з Бухэнвальдам і Дахаў.

Баязлівы загнаны ў кут звер заўсёды варты жалю і агрэсіўны. "Касманаўты" на вуліцах і аблога касцёла — гэта агонія таракана. Трэба наступаць і біцца за сваіх".

 


Тадэвуш Кандрусевіч запатрабаваў расследаваць неадэкватныя дзеянні сілавікоў
ля Чырвонага касцёла


Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі зрабіў афіцыйную заяву.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Менскі і Магілёўскі, перадаў заяву праз афіцыйнага прадстаўніка Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Юрыя Санько з нагоды інцыдэнту 26 жніўня ў касцёле Святога Сымона і Святой Алены ў Менску, калі сілавікі заблакавалі ў храме частку дэманстрантаў і вернікаў.

"Знаходзячыся за мяжой, я з вялікім болем успрыняў сумную інфармацыю пра блакаду 26 жніўня ўваходу і выхаду з Чырвонага касцёла ў Менску ўзброеным АМАПам", — піша арцыбіскуп.

Ён нагадаў, што, згодна з Канстытуцыяй Беларусі, людзі маюць права маліцца, бесперашкодна ўваходзячы і выходзячы з храма. Блакаванне выхадаў са святыні і стварэнне перашкод для свабоднага ўваходу і выхаду людзей з'яўляецца грубым парушэннем правоў вернікаў і свабоды веравызнання.

"У сувязі з гэтым інцыдэнтам я цалкам падтрымліваю заяву, зробленую ў маю адсутнасць генеральным вікарыем Менска-Магілёўскай архіяпіскапства біскупам Юрыем Касабуцкім, і як старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі выказваю пратэст супраць незаконных дзеянняў праваахоўных органаў, у тым ліку права на свабоду веравызнання і неўмяшанне ў іх ажыццяўленне, гарантаванае заканадаўствам Беларусі", — падкрэсліў Кандрусевіч.

Ён перакананы, што неадэкватныя і супрацьпраўныя дзеянні, якія адбыліся на тэрыторыі Чырвонага касцёла, падлягаюць расследаванню, а вінаватыя падлягаюць пакаранню ў адпаведнасці з заканадаўствам.

"Гэтыя і падобныя дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных органаў не спрыяюць паслабленню напружанасці дзеля міру і згоды ў беларускім грамадстве ў той час, калі Каталіцкая царква заклікае да прымірэння і дыялогу для развязання беспрэцэдэнтнага сацыяльна-палітычнага канфлікту ў нашай краіне, — упэўнены кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі. — Молімся за нашу адзіную Радзіму Беларусь".

Нагадаем, вечарам 26 жніўня частка гараджан, якія выйшлі на акцыю пратэсту на плошчы Незалежнасці, была заблакаваная ў будынку Чырвонага касцёла.

 


Каталіцкія біскупы заявілі пратэст уладам Беларусі


Герархі запатрабавалі спыніць блакаванне людзей у святынях.

Увечары 26 жніўня пасля акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Менску частка яе ўдзельнікаў была заблакаваная ў будынку Чырвонага касцёла. Уваходы і выхады блакаваў ОМОН. Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі заявіў цвёрды пратэст з нагоды дзеянняў міліцыянтаў, паведамляе сatholic.by.


"Гэткія дзеянні з'яўляюцца недапушчальнымі і незаконнымі"


Герарх Юрый Касабуцкі папярэдзіў дзяржаўныя органы Беларусі і кіраўніцтва праваахоўных структур, што такія дзеянні з'яўляюцца недапушчальнымі і незаконнымі. Касцёл — гэта святыня Бога, якую могуць вольна наведваць усе ахвочыя.
"Блакаванне ўваходу і выхаду людзей супярэчыць гарантаванаму Канстытуцыяй праву грамадзян на свабоду сумлення і веравызнання, абражае пачуцці вернікаў і выходзіць за рамкі законаў чалавечых і божых", — сказана ў паведамленні біскупа.

Паведамленне біскупа з'явілася на сайце а 21:37. Ён патрабаваў неадкладна разблакаваць уваходы ў касцёл і нікому не перашкаджаць уваходзіць і выходзіць з яго.

Пратэст біскупа Юрыя Касабуцкі падтрымаў біскупскі вікарый Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі. Герархі спадзяюцца, што такія дзеянні праваахоўных органаў на тэрыторыі святынь больш ніколі не паўторацца.

 

Карнікі напалі на 73-рочную Ніну Багінскую і жывасілам забралі ў яе нацыянальны сцяг


Учора на плошчы Незалежнасці ў Менску адбыўся чарговы мітынг. Гэтым разам ён скончыўся блакаваннем дэманстрантаў у Чырвоным касцёле і затрыманнямі.

На мітынгу была і актывістка Ніна Багінская. ОМОН напаў на 73-рочную актывістку і жывасілам забраў у яе нацыянальны сцяг.

"Толькі паглядзіце на гэтага карніка! Ён жывасілам адбірае ў 73-рочнаай Ніны Багінскай сцяг і некалькі разоў штурхае старэнькую", — піша тэлеграм-канал nexta_live.

 


Працаўнікі МАЗа: Наша мэта — пачаць як мага больш шырокі страйк


У пратэстны рух завода ўцягнутыя ўжо сотні супрацоўнікаў.

Рабочы МАЗа, які страйкуе, распавёў тэлеграм-каналу "Баста!" аб планах заводскага калектыву.

"Мы стварылі некалькі рабочых груп для збору подпісаў і кожны дзень ствараем яшчэ рабочыя групы, — паведамляе страйковец з МАЗа, — наша мэта — сабраць як мага большую колькасць подпісаў і пачаць шырокі страйк.

Проста цяпер людзі выбіраюць дэлегатаў, якія будуць прымаць пастанову аб пачатку забастоўкі.

Такім чынам мы ўжо ўцягнулі ў пратэстны рух нашага завода сотні нашых таварышаў.

Таксама мы праводзім сустрэчы з рабочымі за тэрыторыяй прадпрыемства, удзельнічаем у шэсцях і стараемся больш з'яднацца ў моцны калектыў, што дазволіць нам хутчэй пачаць стачку.

Мы дакладна ведаем, што мы абаронім свае правы і грамадзянскую пазіцыю і зможам зрабіць свой унёсак у барацьбу за свабоду!".

 


"Сыдзе прусае — і ўсё наладзіцца"


На беларускіх прадпрыемствах неспасціжным чынам выходзіць з працы абсталяванне.

Усебеларуская забастоўка прымае самыя разнастайныя формы, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

"У нас на вытворчасці зламаўся прэс, цалкам выпадкова, — піша супрацоўнік дрэваапрацоўчага прадпрыемства. — Без яго ў нас цягам некалькіх дзён будзе выпускацца прадукцыі на 80% менш.

Дзіўныя справы дзеюцца, новыя дэталі зусім крохкія і добра не ізаляваныя, то алей працячэ, то габлюшка не туда заляціць, то перагрэў.

Так у нас выглядае "італійскі страйк" з прымешкай сабатажу пакрыўджаных працаўнікоў.

Сыдзе прусак, і ўсё наладзіцца".

 


Менчукі выходзяць з партрэтамі палітвязняў па ўсім месце


Сёння больш за 100 чалавек сталі ўсцяж праспекта Незалежнасці ў Менску з партрэтамі палітвязняў і нацыянальнымі сцягамі.

Менчукі выходзяць з партрэтамі палітвязняў таксама і ў іншых раёнах горада, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

Людзі трымаюць партрэты сапраўдных лідараў Беларусі: Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца і іншых палітвязняў.

 


Больш за 100 чалавек выйшлі ў цэнтр Менска з партрэтамі
Ціханоўскага, Бабарыкі, Статкевіча і Севярынца


Свабоду сапраўдным лідарам Беларусі!

Больш за 100 чалавек сталі ўздоўж праспекта Незалежнасці ў Менску з партрэтамі палітвязняў і нацыянальнымі сцягамі, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

— Пакуль нашы лідары ў турмах — ніякіх перамоваў з уладай быць не можа. Калі хто і можа весці дыялог з уладай ад імя народа — то гэта Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка, Мікола Статкевіч, Павал Севярынец — тыя, каго таракан па-сапраўднаму баіцца, — заявіў удзельнік акцыі.

 


"Свабоду палітвязням! Рукі прэч ад медыкаў!"


Работнікі РНПЦ "Кардыялогія" ідуць маршам у Менску.

Шэсце, патрабаваннямі якога былі аднаўленне звольненага дырэктара Аляксандра Мрочка і вызваленне палітвязняў, прайшло ад будынка цэнтра да станцыі метро "Грушаўка", паведамляе Telegram-канал "Баста!".

У руках удзельнікаў — плакаты "Там, дзе б'ецца сэрца, няма месца хлусні, агрэсіі, генацыду", "Рукі прэч ад медыкаў".

— Будзем выходзіць кожны дзень. Лекараў, якія бачылі забітых і параненых 9 і 10 жніўня, звальненнямі і пагрозамі не спыніш. Мы бачылі пекла, мы хочам нармальнага жыцця, — сказаў удзельнік шэсця.

 


Нязломны "Беларуськалій"


Telegram-канал "Баста!" публікуе фота бел-чырвона-белага сцяга над "рудакіраваннем №62. Страйк на прадпрыемстве прадаўжаецца.

 


"Дэпутат" Менскага месцкага савета перайшла на бок народа


"Дэпутат" Менскага месцкага савета Вольга Цесакова падала заяву аб складанні паўнамоцтваў, паведамляе телеграм-канал "Баста!".

— У рамках сітуацыі што склалася ў Рэспубліцы Беларусь я лічу немагчымым ажыццяўляць далейшую дэпутацкую дзейнасць, — заявіла Вольга Тесакова.

 


Масковія  на просьбу Лу-какі стварыла рэзерв праваахоўнікаў для дапамогі Беларусі


Кіраўнік Крамля распавёў, у выпадку чаго ён будзе задзейнічаны.

Пуйло заявіў, што Масковія на просьбу Лу-какі сфармавала рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі. Пра гэта маскалёўскі прэзідэнт распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу "Россия 24".

— Аляксандр Рыгоравіч папрасіў мяне сфармаваць пэўны рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў. І я гэта зрабіў. Але мы дамовіліся таксама, што ён не будзе выкарыстаны датуль, пакуль сітуацыя не будзе выходзіць з-пад кантролю і калі экстрэмісцкія - я хачу гэта падкрэсліць — элементы... датуль не будзе выкарыстоўвацца, пакуль экстрэмісцкія элементы, не прыкрываючыся палітычнымі лозунгамі, не перададуць, не пяройдуць пэўных межаў і ня пераступяць, не прыступяць проста да разбою, не пачнуць падпальваць аўтамабілі, дамы, банкі, спрабаваць захопліваць адміністрацыйныя будынкі і гэтак далей, — заявіў Пуйло.

З ягоных слоў, яны з Лу-какаю прыйшлі да высновы, што цяпер неабходнасці выкарыстоўваць гэты рэзерв няма.

— І, спадзяюся, яе не будзе, — дадаў прэзідэнт Масковіі.

На ягоную думку, Расея ў дачыненні да падзеяў у Беларусі паводзіць сябе "больш стрымана і нейтральна, чым многія іншыя краіны, эўрапейскія і амерыканцы".

— Але нам, безумоўна, неабыякава, што там адбываецца. Гэта вельмі блізкая, можа, самая блізкая да нас краіна: і этнічна самая блізкая, і ў моўным плане, і ў культурным, духоўным — у якім заўгодна. У нас дзясяткі, сотні тысяч, калі не мільёны, наўпроставых роднасных сувязяў. Цесная кааперацыя ў прамысловасці. Дастаткова сказаць, што з усяго аб'ёму імпарту сельгаспрадукцыі на расейскі рынак прыпадае 90 з лішнім адсоткаў, — заявіў Пуйло.

Аднак, з ягоных слоў, тое, што адбываецца ў краіне, — гэта справа беларускага народа. Пуйло таксама адзначыў, што спадзяецца, што бакі змогуць знайсці выйсце з сітуацыі "без крайнасцяў" і не выйдуць за рамкі дзейнай Канстытуцыі.

Пуйло заявіў, што "калі людзі выйшлі на вуліцу, трэба з гэтым лічыцца, чуць гэта, рэагаваць".

— Але, дарэчы кажучы, Лу-кака ж і сказаў, што ён гатовы разгледзець магчымасць правядзення канстытуцыйнай рэформы, прыняцця новай Канстытуцыі, правядзення новых выбараў і парламента, і прэзідэнцкіх выбараў на аснове гэтай новай Канстытуцыі, але за рамкі дзейнай Канстытуцыі нельга выходзіць. І з гэтым цяжка не пагадзіцца, — заявіў ён.

Што датычыцца праваахоўных органаў Беларусі, то, на думку Пуйла, у сітуацыі, якая склалася, "яны паводзяць сябе досыць стрымана".

На заўвагу, што ў першыя дні ад інфармацыі, якая прыходзіць з Беларусі, многім было не па сабе, ён прывёў у прыклад Францыю. А таксама заявіў, што "ў некаторых эўрапейскіх краінах людзі гінулі ледзь не кожны дзень".

— Хіба хто-небудзь з тых, хто цяпер ставіць штосьці ў віну Беларусі і беларускаму кіраўніцтву, Лу-каку, хіба яны асуджаюць гэтыя акцыі? Я нешта нічога ў гэтым сэнсе не бачыў. Чаму такая выбіральнасць? Гэта наводзіць на думку аб тым, што справа не ў тым, што адбываецца ў Беларусі, а справа ў тым, што камусьці хочацца, каб там адбывалася нешта іншае. Хочуць уплываць на гэтыя працэсы і дамагчыся нейкіх пастаноў, якія адпавядаюць, як думаюць гэтыя людзі, іх палітычным інтарэсам, — заявіў Пуйло.

Нагадаем, раней пра тое, што Лу-кака папрасіў ваеннай дапамогі ў Пуйла, расказаў першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук. Ён адзначыў, што калі гэтая дапамога будзе ваеннай і ўвядуць войскі, то Беларусь перастане быць самастойнай дзяржавай і ператворыцца ў акупаваную тэрыторыю.

 

Тысячы менчукоў сабраліся ў цэнтры Менска


Людзі з плошчы Свабоды ідуць да плошчы Незалежнасці.

Тысячы менчукоў сабраліся ў цэнтры Менска. Людзі з плошчы Свабоды ідуць да плошчы Незалежнасці.

 


На плошчы Свабоды ў Менску затрымалі 20 журналістаў


На плошчы Свабоды ў Менску затрымалі два дзясяткі журналістаў.

Журналістаў затрымалі нібыта для праверкі дакументаў.

Сярод затрыманых журналісты tut.by Станіслаў Шаршукоў і Вадзім Заміроўскі, а таксама Уладзь Грыдзін ("Радыё Свабода"), Васіль Фядосенка (Reuters), фатограф Аляксандр Васюковіч, Надзея Бужан ("Наша Нiва"), Дзіма Лавецкі (AP), Захар Шчарбакоў і Сяргей Сацюк (БелаПАН), Кацярына Андрэева і Максім Калітоўскі ("Белсат"), Уладзімір Косцін (Reuters), Сяргей Бабылёў (ТАСС).

Журналістаў даставілі ў Кастрычніцкі РАУС.

 


Не забудзем!  Не даруем!


Каля Чырвонага касцёла беларусы ўшанавалі Герояў хвілінай маўчання.

Тысячы людзей сабраліся на плошчы Незалежнасці. Каля Чырвонага касцёла менчукі ўшанавалі загінулых Герояў Беларусі хвілінай маўчання.

Пасля хвіліны маўчання беларусы скандавалі: "Не забудземся! Не даруем!".

 


У Менску затрыманы яшчэ дзевяць журналістаў


Раней на плошчы Свабоды былі затрыманыя 20 журналістаў.

У Менску затрыманы яшчэ дзевяць журналістаў. Сярод іх журналіст tut.by Аляксей Суднік, Таццяна Каравянкова — БелаПАН, Аляксандра Багуслаўская — DW, журналісты "Лента.ру" і іншыя.

— Паважаныя журналісты, каб не было ніякага непаразуменьня паміж вамі і намі, мы просім вас выключыць тэлефоны. Вас даставяць у адпаведныя органы ўнутраных спраў, правераць вашыя дакументы, звераць вашы дакументы і вас адпусцяць. Давайце не будзем ствараць ніякіх прэтэндэнтаў, — сказаў сілавік ў мікрааўтобусе.

— А куды мы едзем? — спыталі журналісты. — Праедзем моўчкі, прашу вас, хвілін сем, — сказаў сілавік.

У выніку журналістаў прывезлі ў Кастрычніцкі РУУС.


"Хартыя’97%", 27 жніўня 2020 р.

 


Пасля ўчорашняга разгону пратэстоўцы зноў прыйшлі ў цэнтр Менска


Пасля разгону акцыі пратэсту супраць несумленных выбараў і гвалту, якая праходзіла 26 жніўня ля Чырвонага касьцёла ў Менску, людзі зноў выйшлі на пратэст. "Радыё Свабода" зладзіла жывы відэарэпартаж з месца падзей.

 


У Менску на плошчы Свабоды масава затрымалі журналістаў


Усе журналісты, якія сёння, 27 жніўня, былі на плошчы Свабоды ў Менску, затрыманыя.

Усіх журналістаў, якія прыйшлі асвятляць падзеі на плошчы Свабоды ў Менску, затрымалі і адвялі ў міліцэйскі аўтобус для праверкі, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Паведамляецца, што ўсіх журналістаў вязуць у Кастрычніцкае РУУС.

Затрыманыя як мінімум 13 чалавек: Уладзь Грыдзін ("Радыё Свабода"), Захар Шчарбакоў і Сяргей Сацюк (БелаПАН), Вадзім Заміроўскі і Станіслаў Шаршукоў (TUT.BY), Васіль Фядосенка і Уладзімір Косцін (Reuters), Кацярына Андрэева і Максім Калітоўскі (Белсат), Надзея Бужан ("Наша Ніва"), Дзмітрый Лавецкі (AP), Сяргей Бабылёў (ТАСС), фатограф Аляксандр Васюковіч.

Прэс-служба МУС Беларусі у сваім тэлеграм-канале "ў сувязі з тым, што паступаюць звароты аб затрыманні ў цэнтры Менска журналістаў", паведаміла: "Сёння журналісты дастаўленыя (не затрыманыя!) у Кастрычніцкае РУУС горада Мінска для праверкі дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць іх прафесійнай дзейнасці. Журналісты зарэгістраваных СМІ, а таксама замежныя журналісты, акрэдытаваныя пры Міністэрстве замежных спраў, будуць адпушчаныя".

 


На плошчы Незалежнасці ў Менску сёння — зноў пратэсты і затрыманні


АМАП і сёння, 27 жніўня, распачаў затрыманні ўдзельнікаў акцыі пратэсту на Плошчы Незалежнасці.

Плошча Незалежнасці, на якой сабралося пад тысячу чалавек, і куда спрабуюць прайсці іншыя пратэстоўцы, ачэпленая АМАПам. Пад'езды і падыходы да плошчы абгароджаныя. На праспекце Незалежнасці стаяць аўтазакі.

 

Жанчыны згуртаваліся каля Чырвонага касцёла.


Мужчын з натоўпу па адным вядуць ў аўтазакі.

Станцыя метро “Плошча Леніна” закрытая. Менскі метрапалітэн абвясціў, што ў 19:25 “у мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў, на ўваход і выхад зачынены вестыбюль 2 станцыі Плошча Леніна (з боку плошчы Незалежнасці)” І прынёс ужо традыцыйныя “прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці”.


"Новы час", 27 жніўня 2020 р.

 

 

Амбасадары краін Эўразьвязу выказалі Макею захапленьне мужнасьцю беларусаў,
якія выйшлі на пратэсты


Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску апублікавала па выніках сустрэчы амбасадараў зь міністрам Уладзімерам Макеем заяву:

"Сёньня кіраўнікі дыпляматычных місіяў Эўрапейскага Зьвязу і дзяржаваў ЭЗ мелі магчымасьць абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі зь міністрам замежных справаў Уладзімерам Макеем. Эўрапейскі Зьвяз уважліва сочыць за разьвіцьцём падзеяў у Беларусі як да выбараў, так і пасьля іх. ЭЗ неаднаразова заклікаў улады Беларусі шукаць адэкватныя рашэньні шляхам спыненьня гвалту і вядзеньня сапраўднага і шырокага нацыянальнага дыялёгу.

Менавіта з улікам гэтых абставінаў кіраўнікі дыпляматычных місіяў Эўрапейскага Зьвязу ў Менску папрасілі аб сустрэчы з Уладзімерам Макеем, на якую ён ласкава пагадзіўся.

Дыпляматы ЭЗ падкрэсьлілі, што толькі мірны і дэмакратычны працэс ва ўмовах незалежнасьці і свабоды СМІ і моцнай грамадзянскай супольнасьці дапаможа адшукаць устойлівыя рашэньні.

Кіраўнікі місіяў таксама выказалі захапленьне мужнасьцю, зь якою грамадзяне Беларусі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і для абароны свайго права на свабоду і дэмакратычнае прадстаўніцтва.

Беларусы заклікаюць свае ўлады да адкрытага дыялёгу пра будучыню сваёй краіны. У гэтым кантэксьце эўрапейскія дыпляматы ўказалі на недапушчальнасць перасьледу сяброў Каардынацыйнай рады на пададзеных ўладамі падставах.

На сёньняшняй сустрэчы дыпляматы ЭЗ нагадалі аб раней накіраваных просьбах дазволіць наведваньне імі сьледчых ізалятараў і шэрагу грамадзян Беларусі, якіх паслы ЭЗ, якія працуюць у Менску, лічаць арыштаванымі выключна з палітычных матываў".

 

Польскі прэм’ер заклікае Масковію адмовіцца ад інтэрвэнцыі ў Беларусі

 

Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўрад Польшчы заклікае Расейскую Фэдэрацыю адмовіцца ад сваіх плянаў па ўмяшаньні ў Беларусі.

"Польскі ўрад заклікае Масковію неадкладна адмовіцца ад сваіх плянаў вайсковай інтэрвэнцыі ў Беларусі пад ілжывай падставай "аднаўленьня кантролю" — варожага дзеяньня, якое парушае міжнароднае права і правы чалавека беларусаў, якія павінны мець права самастойна вырашаць свой лёс", — напісаў кіраўнік ураду ў Twitter.

Раней прэм’ер заклікаў вызваліць зьняволеных прадстаўнікоў апазыцыі ў Беларусі і назваў Каардынацыйную раду правільным партнэрам для перамоваў з уладамі ў Менску.

 

 

Акцыя пратэсту вернікаў у Менску скончылася затрыманьнямі больш як 170 чалавек на плошчы 


Калёна каля тысячы чалавек павярнула каля ГУМа на праспэкт Незалежнасьці, аўтазакі з плошчы Свабоды іх апярэдзілі, паехалі хутка на плошчу Незалежнасьці.

Людзі ідуць па тратуары па баку ГУМа, скандуючы "Верым! Можам! Пераможам!", а каля будынка КДБ — "Выпускай!".

Шэсьце вернікаў праз цэнтар Менску скончылася затрыманьнямі дзясяткаў чалавек на плошчы Незалежнасьці. Апроч удзельнікаў акцыі, затрымалі амаль усіх журналістаў, якія асьвятлялі пратэст.


Як разьвіваліся падзеі


Пасьля разгону акцыі пратэсту супраць несумленных выбараў і гвалту, якая праходзіла 26 жніўня ля Чырвонага касьцёла ў Менску, людзі зноў выйшлі на пратэст.
Пасьля 18-й гадзіны на плошчы Свабоды затрымалі некалькі дзясяткаў журналістаў, сярод іх фатограф "Радыё Свабода" Ўладзімер Грыдзін. Журналістаў пасадзілі ў мікрааўтобус і даставілі ў Кастрычніцкае РУУС "для праверкі дакумэнтаў".
На плошчы Свабоды сабралася некалькі соцень пратэстоўцаў, у многіх на плячах — бел-чырвона-белыя сьцягі, у руках плякаты. Яны сталі ў калёну і рушылі ў бок плошчы Незалежнасьці, сьпяваючы "Магутны Божа".
Па праспэкце Незалежнасьці ўжо ішла калёна ў тысячу чалавек. Дэманстранты несьлі бел-чырвона-белыя сьцягі, кветкі і абразы, спыняліся на чырвонае сьвятло.
На плошчы Незалежнасьці са сьцягамі і плякатамі сабралася каля тысячы чалавек. АМАП заблякаваў прыступкі да Чырвонага касьцёла, не пускаючы людзей з плошчы да касьцёла. Паступова АМАП пачаў ачапляць плошчу, выцясьняючы людзей. У 19:30 пачаліся затрыманьні. Сярод дзясяткаў затрыманых былі і журналісты "Свабоды" Алег Грузьдзіловіч, Андрэй Рабчык і Алесь Дашчынскі. Наш стрым сілавікі спынілі ў жывым эфіры.

Праваабарончы цэнтар "Вясна" паведамляе пра больш як 170 затрыманых толькі на плошчы Незалежнасьці.


Што адбылося сёньня раней


Пікет мэдыкаў РНПЦ "Кардыялёгія", якія пратэставалі супраць звальненьня кіраўніка цэнтру, доктара мэдычных навук Аляксандра Мрочака. Раней ён падтрымаў пратэст супрацоўнікаў супраць гвалту сілавікоў.
Жаночы "ланцуг салідарнасьці" каля Чырвонага касьцёла, які ўчора заблякаваў АМАП.

 

Алесь Дашчынскі

 

 

На акцыі пратэсту ў Менску затрымалі 200 чалавек,
Пуйло сфармаваў атрады ў дапамогу Лу-каке. Найважнейшае за 27 жніўня


Падчас акцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску затрыманыя 200 чалавек, Пуйло сфармаваў паліцэйскія часткі ў дапамогу Лу-каке. Найважнейшае за 27 жніўня

Сёньня ў Менску акцыі пратэсту адбываліся на плошчы Незалежнасьці і на плошчы Свабоды. Падчас акцыяў мэтанакіравана затрымлівалі журналістаў. Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьне прынамсі 170 чалавек толькі на плошчы Незалежнасьці.

Прэзыдэнт Масковіі заявіў у тэлеінтэрвію, што сфармаваная рэзэрва з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі пры неабходнасьці.

— Расейскія сілы ня будуць выкарыстоўвацца да таго часу, пакуль экстрэмісцкія элемэнты ў Беларусі не пяройдуць межаў, не пачнуць разбой, — заявіў ён.

Лу-кака заявіў, што гатовы весьці дыялёг, у тым ліку пра абнаўленьне Канстытуцыі. Але ў першую чаргу з працоўнымі і студэнцкімі калектывамі.

Узурпатар заявіў, што не дапусьціць абвалу курсу беларускага рубля.

— У нас абсалютна дастаткова рэзэрваў, каб на прымальным узроўні стрымаць курс, — сказаў ён.

Ён таксама паведаміў, што Беларусь вядзе з Расеяй перамовы аб рэфінансаваньні $1 млрд доўгу.

Мярзотнік заявіў, што Польшча прэтэндуе на Гарадзенскую вобласьць, калі Беларусь распадзецца.

Пасол Беларусі ў Варшаве быў выкліканы ў МЗС Польшчы для тлумачэньня наконт заявы кіраўніка Беларусі аб тэрытарыяльных прэтэнзіях Польшчы.

Кіраўнік МЗС Беларусі У. Макей сабраў кіраўнікоў амбасадаў замежных дзяржаў для абмеркаваньня ўнутранай сытуацыі і зьнешнепалітычнай рэакцыі на яе. Амбасадары краін Эўразьвязу выказалі Макею захапленьне мужнасьцю беларусаў, якія выйшлі на пратэсты.

Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўрад Польшчы заклікае Расейскую Фэдэрацыю адмовіцца ад сваіх плянаў па ўмяшаньні ў Беларусі.

Канцылярыя прэм’ер-міністра і міністэрства замежных спраў Беларусі адмовіліся ад візыту кіраўнікоў урадаў і міністраў замежных спраў Балтыі ў сваю краіну, прапанаванага Эстоніяй.


"Радыё Свабода", 27 жніўня 2020 р.

 

 

Рада БНР заклікала міжнародную супольнасць да абароны суверэнітэту Беларусі


Заява Пуйла можа быць расцэненая як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы нашай краіны.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі разглядае фармаванне Масковіяй рэзерву сілавікоў, пра што 27 жніўня заявіў Пуйло, як пагрозу ваеннага ўмяшання з боку Масковіі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на старонцы Рады БНР у Facebook.

"Сама заява У. Пуйла пра гэта ўжо можа быць расцэненая як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі, — адзначана ў заяве. — Пратэсты ў Беларусі носяць выключна мірны характар. Іх патрабаванні заключаюцца ў выкананні законаў і павазе да грамадзянскіх правоў жыхароў Беларусі. Масавасць пратэстаў сведчыць пра тое, што Лу-кака і ягоны недэмакратычны рэжым пазбаўленыя падтрымкі беларускага грамадства і павінны ў адпаведнасці з законам і з агульнапрынятымі дэмакратычнымі нормамі саступіць месца новай уладзе, сфармаванай на свабодных і дэмакратычных выбарах".

Рада БНР заявіла, што "верагоднае ваеннае ўмяшанне і ўціск пратэстаў масклёўскімі войскамі паставіць крыж на добрасуседскіх стасунках паміж Беларуссю і Масковіяй" і заклікала міжнародную супольнасць да абароны суверэнітэту Беларусі.

 


Працоўны МТЗ: На заводзе кіпіць праца па пашырэньню страйку ды сабатажу


Усё больш працоўных калектываў гатовыя змагацца да канца.

На Менскім трактарным кіпіць праца па пашырэнні страйку ды сабатажу. Створаныя страйкамы, праведзеныя сходы, залучаем ў пратэст большую колькасьць людзей. Пра гэта телеграм-каналу "Баста!" паведаміў адзін з працоўных.

"На сёньняшні дзень у нас большасьць з страйкоўцаў — "італійцы", у розных цэхах. Механічныя, ліцейныя, ІТР — гэта асноўныя, там у стачцы нават тэхнолягі з канструктарамі.

У адной з литеек, дарэчы, зараз да актыўнага страйку рыхтуецца каля 10 чалавек.

Самае галоўнае, што дало штуршок людзям — гэта ўпэўненасць у тым, што іх ня кінуць адзін на адзін з праблемамі. Як толькі нашыя хлопцы ўбачылі, што тым хто мае патрэбу была аказаная рэальная дапамога, яны акрыялі духам.

Мы гатовыя ісьці да канца, самаю галоўнаю праблемаю краіны ды працоўных лічым Лу-каку з яго бясталентнымі кіраўнікамі ды таму не адступім, пакуль ён не сыдзе ў адстаўку.

З кожным днём нас усё больш, і гэта ня толькі МТЗ, але й на іншых заводах. Заклікаем усіх працоўных людзей Беларусі далучацца, разам мы сіла!".

 


Працоўны "Белкамунмаша": У нас поўным ходам ідзе "італійскі" страйк


І карысна, і прадуктыўна.

Тэлеграм-канал "Беларусь страйкуе" распавёў пра сітуацыю на заводзе "Белкамунмаш".

"Мы на "Белкамунмашы" таксама бастуем, па-свойму, — піша работнік завода. — У нас поўным ходам ідзе "італійская" забастоўка.

Пра абсталяванне і яго паўнавартасную працу гаворка ж не ідзе, ляціць рэгулярна ўсё, што можа. Значна павялічыўся расход некаторых матэрыялаў, ды і прадукты вытворчасці сталі горшымі па якасці.

Са змены, на змену, на абед ідзем не спяшаючыся, ствараючы чэргі. На працоўныя месцы — самым доўгім маршрутам.

Ня ператамляемся, больш адпачываем, шмат абмяркоўваем навіны, сітуацыю ў краіне. І карысна, і прадуктыўна".

 


Парк высокіх тэхналогій выйшаў на акцыю салідарнасьці


Сёньня ў Беларусі — дваццаты дзень Усебеларускага пратэсту ды Агульнанацыянальнага страйку. Галоўныя патрабаваньні беларусаў: адстаўка Лу-какі ды неадкладнае вызваленьне ўсіх палітвязьняў.

Парк высокіх тэхналёгій выйшаў на акцыю салідарнасьці ў Менску.

 


Жыхары Уручча выйшлі на акцыю пратэсту


Менчукі стаяць уздоўж дарогі з нацыянальнымі сцягамі.

Сёння ў Беларусі — дваццаты дзень Усебеларускага пратэсту і Агульнанацыянальнага страйку. Галоўныя патрабаванні пратэстоўцаў: адстаўка Лу-какі і неадкладнае вызваленне ўсіх палітвязняў.

Жыхары Уручча выйшлі на акцыю салідарнасці.

Фота апублікаваў тэлеграм-канал "Баста!".

 


Беларусы патрабуюць разблякаваць "Хартыю'97"


Жыхары Менска патрабуюць разблякаваць незалежны сайт "Хартыя'97".

Акцыя прайшла ў адным са спальных раёнаў сталіцы, перадае телеграм-канал "Баста!".

Сайт Charter97.org быў заблякаваны ў Беларусі 24 студзеня 2018 року.

 


Забаставалыя жыхары Салігорска стварылі аб'яднаны стачкам


Сёння а 18-й у цэнтры места пройдзе акцыя ў падтрымку шахцёраў.

Забаставалыя жыхары Салігорска ствараюць аб'яднаны стачкам, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

"Страйкам ААТ "Беларуськалій" ініцыюе стварэнне аб'яднанага страйкама Салігорска з ліку прадпрыемстваў места, прадпрымальнікаў, медыкаў, — паведамілі прадстаўнікі страйкама "Беларуськалія". — Просім усіх звяртацца па адрасе Салігорск, вуліца Багамолава, 13А.

Таксама сёння а 18-й на цэнтральнай плошчы Салігорска адбудзецца традыцыйная "сустрэча сяброў". Пашпацуруем, абмяркуем фармат "святкавання" Дня места і Дня шахцёра".

 


Акцёры Купалаўскага пакінулі каля тэатра свае ўзнагароды


Ля ўваходу ў Купалаўскі тэатр праходзіць традыцыйная штодзённая акцыя салідарнасці. Тут сабраліся ўжо сотні чалавек. Людзі трымаюць партрэты палітвязняў і спяваюць "Купалінку".

Акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пакінулі каля цэнтральнага ўваходу ў будынак свае ўзнагароды.

 

"Хартыя’97%", 28 жніўня 2020 р.

 


Гуманітарны груз Салідарнасці з Беларуссю вернуты ў Польшчу 


Гуманітарны груз для беларускіх працоўных, які арганізаваў прафсаюз "Салідарнасць" па просьбе Беларускага кангрэсу незалежных прафсаюзаў усё яшчэ стаіць на памежным пераходзе Баброўнікі-Бераставіца.

— Гэта не палітычная акцыя, а ўсяго толькі гуманітарная дапамога, — паведаміў намеснік кіраўніка нацыянальнай камісіі польскага прафсаюза "Салідарнасць" Богдан Бішч.
Грузавік з 20-ю тонамі гуманітарнага груза для беларускіх працоўных усё яшчэ знаходзіцца на беларускім баку памежнага пункту пропуска "Баброўнікі-Бераставіца".

— Папрасілі нас аб дапамозе. Гэта гуманітарная дапамога, а не якая іншая. Мы дамовіліся, што самі не паедзем у Менск, каб не даваць нейкага поваду, што сябры "Салідарнасці" спрабуюць трапіць на беларускі бок. Мы застаёмся на мяжы. Просім і хочам, каб была магчымасць толькі для праезду гэтага грузавіка з харчовым грузам для тых, хто мае ў ім патрэбу.

Юзэф Мазалеўскі з падляшскай рэгіянальнай камісіі прафсаюза параўнаў сітуацыю ў Беларусі і Польшчы часоў "Салідарнасці":

— Беларусы пратэстуюць як і мы пратэставалі ў 1980 роке. Ніякі рэжым, ніякі лідар, калі пра яго можна так сказаць, з пісталетам у руцэ не стрымае тых сотняў тысяч пратэстуючых, пераследуемых, запалоханых. Гэта зараз практычна немагчыма.

Па словах прэсавага сакратара нацыянальнай камісіі прафсаюза "Салідарнасць" Марэка Левандоўскага, беларускі бок патрабуе дадатковых дакументаў:

— Напрыклад, кшталту, мусіць быць нейкі беларускі атрымальнік, які мае справу з імпартам, які б гэта фармальна купіў. Але гэта гуманітарная дапамога, яна не на продаж. Інашая опцыя, што на дапамогу можа прыйсці беларускае МЗС. Але гэта таксама вельмі сумнеўна, бо з’явіліся б нейкія стасункі — наша МЗС мусіла б звязацца з беларускім МЗС. Усё паказвае на тое, што гэта робіцца, каб нам перашкодзіць.

Таксама Марэку Левандоўскаму стала вядома, што на кіроўцу грузавіка мог аказвацца ціск:

— Па непацверджаных пакуль дадзеных, прыехалі прадстаўнікі беларускага КДБ, яго абшукалі, спрабавалі яго неяк застрашыць. Уся гэта інфармацыя не да канца пацверджаная. Хаця гэта мажліва і праўдападобна. Яны павялічваюць колькасць фармальнасцей, а грузавік стаіць там, дзе стаяў. А мы думаем, што рабіць далей. Усё паказвае на тое, што мы яго вернем з мяжы. Мы гэтага і баяліся.

Як ужо паведамлялася, польскі прафсаюз "Салідарнасць" стварыў адмысловы фонд у дапамогу беларусам, якія звольнены з працы за страйкі ў знак нязгоды з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, а таксама ўсім, хто пацярпеў ад гвалтоўных дзеянняў уладаў падчас разгону мірных дэманстрацый пратэсту.

 


***


На памежным пераходзе "Баброўнікі" / "Бераставіца" ўсё яшчэ чакаюць гуманітарны груз для беларускіх працоўных, які арганізаваў прафсаюз "Салідарнасць" па просьбе Беларускага кангрэсу незалежных прафсаюзаў. Затрымка выкліканая мытным афармленнем 20-тоннага грузу з мяснымі і рыбнымі кансервамі.

Прадстаўнікі польскага прафсаюза "Салідарнасць" спадзяюцца, што беларускі бок не стане палітызаваць звычайны гуманітарны груз і чыніць перашкоды з перамяшчэннем праз мяжу.


Антон Разумоўскі

 


***


Cёння праз памежны пераход "Баброўнікі" / "Бераставіца" польскі незалежны самакіраваны прафсаюз "Салідарнасць" паспрабуе адправіць гуманітарны груз у Беларусь у дапамогу страйкуючым беларускім працоўным. На 15-ю гадзіну перад адпраўкай грузу запланаваная адмысловая прэс-канферэнцыя, паведамляе наш карэспандэнт Антон Разумоўскі:

— Са слоў прэс-сакратара нацыяльнай камісіі прафсаюза "Салідарнасць" Марэка Левандоўскага, у Менск паспрабуюць накіраваць першую партыю гуманітарнага грузу "на пачатак паедзе адна грузавая машына з прадуктамі, бо пакуль ніхто не можа быць упэўнены, што беларускія памежнікі і мытнікі прапусцяць яго праз мяжу. Як раней паведаміў кіраўнік прафсаюза "Салідарнасць" Пётр Дуда, сабранага гуманітарнага груза,  можа быць недастаткова для беларускіх страйкуючых, але польская "Салідарнасць", як сімвал барацьбы за свабоду, уваходзіць у гульню і тым самым паспрабуе  падтрымаць дух беларускіх рабочых у сваім змаганні за права выбіраць сабе ўладу.  Трэба таксама дадаць, што прафсаюз "Салідарнасць", які адзначае сёлета 40-рочча, стварыў адмысловы фонд дапамогі "Салідарнасць з Беларуссю", у які зрабіў свой унёсак у памеры мільён злотых.

 


У Менску затрыманы вядомы бізнесовец Аляксандр Васілевіч


Затрыманы бізнесовец Аляксандр Васілевіч, які валодае рэкламным агенцтвам Vondel / Hepta, галерэяй сучаснага мастацтва "Ў", сайтамі kyky.org і The Village Беларусь.

Пра гэта паведаміла яго жонка Надзея Зелянкова.

"Афіцыйна затрыманы. У мяне падпіска пра не выдаванні, таму тэлефанаваць мне бессэнсоўна, нічога не магу сказаць. Па мінуламу вопыту арышту: не трэба пытацца, якія навіны ад Сашы, я іх не ведаю. Усім дзякуй і беражыце сябе", — напісала Надзея ў сябе ў Facebook.

Напярэдадні, телеграм-канал "Кулуары KYKY" паведамлялі, што ў офіс рэкламнага агенцтва прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю.

"У выніку частка з іх з’ехала з офіса з Сашам Васілевічам — дырэктарам гэтага агенцтва. Да Сашы ўжо выехала яго адвакат. Будзем трымаць вас у курсе", — пісалі у тэлеграм канале.

 

"Беларускае Радыё Рацыя", 28 жніўня 2020 р.

 


***


У Бабруйску затрыманы актывіст стачкаму "Белшыны" Віталь Красьніцкі.

 


***


У ланцугу салідарнасці на плошчы Незалежнасці ўжо больш за сотню людзей. Міліцыянты ходзяць уздоўж ланцуга, папярэджваюць:

— Мерапрыемства не санкцыянаванае.

— А збіццё людзей было санкцыянаванае? — пытаюць пратэстоўцы.

— ...вы можаце быць прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці... — чуецца ў адказ.

На Плошчу прыехалі аўтазакі з дзяржаўнымі сцягамі. Да Чырвонага касцёла прыбегла падмацаванне з ціхароў і амапаўцаў. На гэта жанчыны адрэагавалі счэпкай.

Жанчыны не аддаюць амапаўцам хлопца. Апелююць, што сёння вялікае рэлігійнае свята.

Хлопцаў грузяць у аўтазак.

АМАП атачыў людзей ля Чырвонага касцёла. Прэсу папрасілі адысці.

Перад сыходам з плошчы жанчыны выхоўвалі амапаўцаў. 

— Думаеш, мне плацяць каб я тут стаяла? — казала адна з іх. — Гэта табе плацяць, каб ты тут стаяў! Паглядзі мне ў вочы і скажы, што Лу-кака выйграў выбары!

Цяпер жанчыны ідуць па праспекце.

На плошчы Незалежнасці затрымалі некалькі журналістаў. Сярод іх сябра БАЖ Ілля Кузняцоў.


"Наша Ніва", 28 жніўня 2020 р.



***


Берасьце. Кіраўніка агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця "Дзедзі" Зьмітра Шыманскага затрымалі, павезьлі ў Ленінскі РАУС, далі яшчэ адно папярэджаньне адносна ўдзелу ў "несанкцыянаваных акцыях" і вызвалілі. Шыманскі займаўся фармаваньнем Грамадзкай рады ў Берасьці, але сёньня разаслаў ліст аб тым, што раду фармаваць ня будуць.

 


***


Міністры замежных справаў краін Эўразьвязу 28 жніўня дамовіліся ўвесьці санкцыі супраць атачэньня Лу-какі, аднак яго самога ў санкцыйным сьпісе пакуль няма. Пра гэта заявіў высокі прадстаўнік ЭЗ у вонкавай палітыцы і бясьпецы Жузэп Бурэль у Бэрліне пасьля нарады кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў краін Эўразьвязу.

Паводле Бурэля, міністры не змаглі дамовіцца, ці варта ўводзіць санкцыі супраць самога Лу-какі. Колькі беларускіх чыноўнікаў трапяць у чорны сьпіс, таксама пакуль незразумела. Бурэль паведаміў, што ўжо ўзгоднены сьпіс з прыкладна 20 чалавек, "высокага палітычнага ўзроўню", але, верагодна, ён будзе пашыраны. У ім — "людзі, якім ставіцца ў віну фальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў у краіне", растлумачыў прадстаўнік ЭЗ.

 

 

Затрыманьні ў Менску вечарам 28 жніўня


28 жніўня ў Менску зноў затрымлівалі актывістаў і ўдзельнікаў акцыяў пратэсту.

Увечары 28 жніўня на плошчы Незалежнасьці людзі зноў вышлі на мірную акцыю пратэсту. Жанчыны сталі ў "ланцуг салідарнасьці". Да іх падышлі міліцыянты, сказалі, што акцыя несанкцыянаваная, і запатрабавалі разысьціся. На плошчы Незалежнасьці зьявіліся аўтазакі і АМАП.

АМАП узяў людзей на плошчы ў "кола". Каля 19:45 пачаліся затрыманьні. Прынамсі двух хлопцаў зьмясьцілі ў аўтазак.

Праваабаронцы "Вясны" паведамляюць пра затрыманьне Акіма Юркевіча, Андрэя Семашкевіча, а таксама Ільлі Кузьняцова (сябар БАЖ), Сяргея Сяргеева і Міхаіла Фаліна.

Паводле "Вясны", актывісты "Народной Грамады" Аляксей Кірэеў і Рыгор Пагарцаў затрыманыя ў Маскоўскім РУУС.

У мікрараёне Новая Баравая міліцыя затрымала хлопца, які зьбіраў подпісы за адкліканьне дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Зьбіральніка завуць Аляксей Трыпузь, яго павезьлі ў Бараўлянскі РАУС.

Тым часам "ланцугі салідарнасьці" стыхійна зьяўляюцца ў розных мясьцінах Менску.


"Радыё Свабода", 28 жніўня 2020 р.

 

 

Цэлы раён у Менску скандуе "Жыве Беларусь!"


Пратэсты ў сталіцы прадаўжаюцца ў любы час сутак.

Учора Менск пабіў усе рэкорды ў колькасці акцый.

Лошыца, Малінаўка, Серабранка, Уручча, станцыі метро "Пушкінская", "Аўтазаводская", "Магілёўская", Парк высокіх тэхналогій і Купалаўскі тэатр, Акадэмія навук і Камароўскі рынак, МКАД — гэта далёка не поўны пералік гарачых кропак на мапе сталіцы.

Сайт сharter97.org вёў анлайн-трансляцыю пратэставых падзей у нашай краіне.

Пратэсты прадаўжаліся познім вечарам і нават ноччу.

Так, напрыклад, выглядалі вуліца Нёманская і Казіміраўская ў Менску познім вечарам. З вокнаў дамоў і гаўбцоў гучала "Жыве Беларусь!".

 


Гамяльчанкі далучыліся да Гранд-параду жаночых міратворчых сіл


Жыхаркі Гомеля сабраліся на плошчы Перамогі.

Увечары 29 жніўня блізу сотня гамяльчанак сабраліся на плошчы Перамогі на мірную акцыю, піша gomel.today.

На пачатку акцыі на месца падышлі міліцыянты і папярэдзілі, што акцыя "не санкцыянаваная і яе ўдзельніцам пагражае адміністрацыйная адказнасць", аднак жанчыны ўсё адно пачалі станавіцца ў ланцуг салідарнасці.

Гамяльчанкі сталі каля карцін, выстаўленых ля помніка братам Лізюковым, затым спявалі "Купалiнку". Хтосьці з прысутных чытаў лекцыю пра мастацтва.

 


У Берасце дзяўчаты сталі ў ланцуг салідарнасці


Жаночыя маршы і акцыі сёння праходзяць у розных гарадах Беларусі.

У Берасці дзяўчаты сталі ў ланцуг салідарнасці ўздоўж праспекта Машэрава.

Відэа апублікаваў тэлеграм-канал МКБ.

 


Наваполацк выйшаў на Жаночы марш


З гранд-парадам жаночых міратворчых сіл у Менску салідарныя і іншыя месты.

У Менску праходзіць шматтысячны гранд-парад жаночых міратворчых сіл.

Жанчыны з Наваполацка падтрымалі сталічны марш.

 


"Італійскія" страйкі ахопліваюць Беларусь

 

Працоўныя праяўляюць фантазію і кемлівасць.

Усё больш беларускіх прадпрыемстваў працуюць цяпер у рэжыме "італійскага" страйку. У сувязі з гэтым тэлеграм-канал "Беларусь страйкуе" звярнуўся да працоўных:

"Праявіце фантазію і кемлівасць. Глядзіце на ўсю сваю працу праз прызму яе "італізацыі".

Італійскі страйк — гэта не толькі бяспечна і эфектыўна. Яшчэ крута тое, наколькі крэатыўным і цікавым можа быць метад яго арганізацыі.

Гуляйце ў страйк, прыдумляйце метады працы, якія не прыносяць прадпрыемству зусім ніякай карысці ці, яшчэ лепш, прычыняюць шкоду.

Праявіце для гэтага ўсю сваю фантазію і кемлівасць.

Галоўнае — працуйце так, каб звольніць вас было складана ці немагчыма:

захварэйце нечакана ў той момант, калі вы патрэбныя больш за ўсё,
рабіце працу па мінімуму і на "адчапіся",
працуйце павольна і неахвотна,
выконвайце працу так, каб яе было загадзя неабходна выпраўляць,
заблытвайце калег і начальства,
вымушана спазняйцеся,
выпадкова памыляйцеся, але так, каб не было сур'ёзных наступстваў.
урэшце рэшт, можаце проста ўзяць адміністрацыйны адпачынак.

Да італійскіх забастовак можна залучыць кожнага без выключэння чалавека.

Зручнасць італійскіх забастовак палягае ў тым, што вам не трэба ні заяўляць сваіх забастовочых намераў, ні дэманстраваць начальству свае палітычныя погляды.

За амаль тры тыдні рэжым Лу-какі настолькі аслабеў праз усе эканамічныя ўзрушэнні, што большасць людзей недаацэньвае тое, наколькі адчайна ён блефуе.

Калі цяпер з'явіцца тлустая праслойка італійскіх страйкоўцаў, то Лу-кака ўжо не зможа карміць сваіх цэрбераў, што ў сваю чаргу немінуча прывядзе да нашай перамогі".

 


Яшчэ адзін беларускі афіцэр перайшоў на бок народа


Капітан Андрэй Ліпскі расказаў пра прычыны звальнення з сілавых установаў.

Яшчэ адзін сілавік звольніўся і перайшоў на бок народа, паведамляе тэлеграм-канал "Рэальная Беларусь" Андрэй Ліпскі (ваенны фінансіст паводле прафесіі, капітан паводле звання) расказаў у сябе ў Instagram, што звольніўся на знак пратэсту супраць абсурднай палітыкі ваеннага кіраўніцтва краіны.

 


Замест скрадзенага "ціхарамі" сцяга менчукі вывесілі яшчэ большы


Гэты народ не перамагчы.

Як піша Telegram-канал "Баста!", учора "ціхары" скралі сцяг, даўжыня якога была 20 метраў — сёння на ягонае месцы вывесілі сцяг даўжынёй 40 метраў.


"Хартыя’97%", 29 жніўня 2020 р.

 

 

Байкеры пад бел-чырвона-белымі сцягамі выехалі на вуліцы Менска


Дзясяткі байкераў пад бел-чырвона-белымі сцягамі выехалі на вуліцы Менска, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

Цяпер мотапрабег праходзіць на праспекце Дзяржынскага ў раёна мікрараёна Малінаўка. Кіроўцы вітаюць байкераў гудкамі, мінакі — воплескамі.

 


У цэнтры Менску праходзіць жаночы гранд-марш салідарнасьці.

Затрымліваюць мужчын

 

29 жніўня ў Менску праходзіць жаночы марш салідарнасьці, на які выйшла непкалькі тысяч жанчын, якія сабраліся на плошчы Перамогі. Міліцыя затрымала некалькі мужчын.

16:00 Міліцыянт папярэджвае жанчын пра тое, што акцыя несанкцыяваная Менгарвыканкамам, і просіць жанчын разыйсьціся. На Перамогі стаіць аўтазак, АМАПаўцы прайшліся шэрагам.

16:01 Жанчыны пачалі рух па праспэкце Незалежнасьці да мосту праз Сьвіслач. Рух грамадзкага транспарту ня спынены.

16:04 На плошчы Перамогі затрымалі хлопца з кветкамі, пазьней яго перавялі ў іншы аўтазак, ля аўтазаку стаіць жанчына зь кветкамі, яе пакуль не затрымліваюць.

16:09 Жанчына з двухбаковым плякатам "Махровыя бэрэты" і "Лавачныя войскі" кажа, што пасьля дня выбараў ёй ужо ня страшна выходзіць на праспэкт. Жанчына распавяла, што была сьведкай затрыманьняў і разгонаў пратэстэстоўцаў каля станцыі мэтро "Пушкінская".

16:11 Жаночая калёна пачала рух ад плошчы Перамогі ў бок плошчы Якуба Коласа. За імі крочыць калёна АМАПаўцаў. Яны перакрылі пешаходны пераход, каб жанчыны не змаглі далучыцца да шэсьця. Жанчыны перайшлі дарогу па праезнай частцы каля мэмарыялу Перамогі. Жанчыны заблякавалі рух па колавым скрыжаваньні. Жанчын атачылі таніраваныя бусікі. Цягам хвіліны праезд па колу адхілілі.

16:13 Мужчына ў цывільным затрымаў і адвёў у шэры бусік хлопца, які казаў, што ідзе дадому.

16:15 Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго хлопца, за ім у бусік хацела прайсьці дзяўчына, але яе не пусьцілі.

16:18 Ніна Багінская разам з трыма паплечніцамі ідуць па праспэкце Незалежнасьці. Зь імі спрабуе размаўляць АМАПавец. Пазьней Багінская і паплечніцы зайшла на ходнік. Удзельніцы калёны скандуюць "Ніна".

16:20 Удзельніцы шэсьця засьпявалі "Купалінку" і рушылі з абодвух ходнікаў у бок Кастрычніцкай плошчы. Пазьней яны пачалі скандаваць "Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго".

16:23 Жанчына з дзьвюма дочкамі сказала, што выйшла за сваю свабоду перамяшчацца, працаваць і галасаваць. Але яна сказала, што ўлады хутчэй за ўсё яе ня чуюць.

16:29 АМАП перакрыў дарогу да Акадэміі навук, піша "Наша Ніва" — жанчыны рушылі назад на плошчу Якуба Коласа.

Паводле ацэнак Tut.by, у маршы ў Менску бяруць удзел звыш 10 тысяч чалавек. 

Затрымалі, але неўзабаве адпусьцілі карэспандэнта "Камсамольскай праўды" Сьвятаслава Зоркага. "Рэкамэндавалі больш не здымаць".

Жаночыя акцыі праходзяць і ў іншых местах: у Берасьці, у Заслаўі.

16:35 Падчас жывой трансьляцыі затрымалі журналістаў "Радыё Свабода" Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка.

16:54 Калёна жанчын ідзе ад плошчы Перамогі ў бок плошчы Якуба Коласа. Мост у бок плошчы Незалежнасьці перакрыты. АМАП стаіць уздоўж праспэкту і суправаджае калёну.

17:06 Менск. Тым часам калёна ўжо дайшла да станцыі мэтро "Плошча Якуба Коласа", на відэа бачна, наколькі яна даўгая.

17:07 Адкрыты станцыі мятро "Купалаўская" і "Кастрычніцкая", на ўваход і выйсце зачынена станцыя Акадэмія навук. Метрапалітэн прыносіць выбачэнні за часавыя нязручнасці.

17:11 Мэтро ў Менску закрываюць роўна "ў нагу" з шэсьцем "маршу салідарнасьці". Цяпер — станцыю "Акадэмія навук".

17:14 Менск, гранд-марш. Каля плошчы Якуба Коласа да шэсьця далучылася Марыя Калесьнікава.

17:17 Тым часам каля Палаца спорту ў Менску пачаўся роварны прабег пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, піша Onliner.by.

17:24 Людзі вітаюць удзельніц Маршу з балькона суседняга дому.

Перакрылі праспэкт каля БНТУ.

17:35 У Менску зьніклі журналісты "Белсату" Аляксандар Любянчук і Зьміцер Міцкевіч, піша БАЖ. Магчыма, іх затрымалі.

17:41 Менск. АМАП перагарадзіў праход каля рэстарацыі ЛІДО.

17:46 Менск. Сілавікі цалкам перакрылі праспэкт Незалежнасьці ў раёне вуліцы Казлова. Tut.by піша, стаяць вайсковыя грузавікі і вадамёт. "Наша Ніва" бачыць таксама машыны з калючым дротам — такая вось рэакцыя на мірны жаночы марш.

17:52 Менск. Жанчын разьдзяліў шэраг АМАПу. Яны скандуюць: "Ты даваў прысягу!".

18:30 На гэтым відэа бачна, як затрымліваюць жанчыну і мужчыну. Гэта адбылося на бульвары Шаўчэнкі.

18:48 Менск, на скрыжаваньне Машэрава і Багдановіча (каля "Белай вежы") пад’ехалі аўтазакі і вайсковае аўто. Яны разьбіваюць калёну на часткі.

Ааўтазакі пад'ехалі да крамы "Акадэмкніга" на вуліцы Багдановіча. З аўтазакаў выбеглі амапаўцы, якія пачалі разьдзяляць калёну. Частка ўдзельніц зьбегла. Ці былі затрыманьні невядома.

18:53 Жанчыны ў Менску блытаюць сілавікоў, адзначае "Наша ніва": АМАП спрабуе разьбіць калёну на часткі і павярнуць жанчын у бок плошчы Бангалор — жанчыны скандуюць "На Нямігу!". Калі "падманным манэўрам" частка пабегла ў бок Нямігі, сталі скандаваць "На Бангалор!".

19:04 "Вясна" / Правы чалавека ў Беларусі.

Знайшоўся журналіст "Белсата" Аляксандр Любянчук. З ім усё добра, яго не затрымлівалі (удзельніцы пратэсту дапамаглі журналісту выйсці ў бяспечнае месца).

19:11 Сілавікі перакрылі рух дэманстранткам у бок цэнтру каля вуліцы Куйбышава. Людзі ідуць у бок плошчы Бангалор па праезнай частцы.

19:15 У бок плошчы Бангалор па вуліцы Багдановіча едзе калёна з аўтазакаў, бусікаў, канвойных і вайсковых машын, а таксама карэты хуткай дапамогі.

19:29 АМАП вяртаецца ў аўтазакі і зьяжджае з плошчы Бангалор у бок унівэрсаму "Рыга".

19:30 Адпусьцілі журналістаў "Свабоды" Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка з Кастрычніцкага РУУС. У тым жа РУУСе знаходзіцца журналіст "Белсату" Павал Мацкевіч.

19:35 Ля плошчы Бангалор дэманстранткі прарвалі сцэпку АМАПу. Ідуць да Акадэміі навук па вуліцы Сурганава.

19:47 Менск, калёна дайшла да скрыжаваньня вуліц Сурганава і Якуба Коласа.

20:00 Менск, на чале калёны ідзе Ніна Багінская, перад імі ўтварыўся ланцуг АМАПу, але дзяўчаты яго прарвалі.

Частка калёны дайшла да мэтро "Акадэмія навук". Людзі скандуюць: "Адпусьціце нас дамоў!".  Калёну пастаянна разьбіваюць на часткі. Большасьць разышлася.

Калёна прарвалася па Сурганава ў бок Акадэміі навук.

20:06 Рэшта людзе даходзіць да Акадэміі навук. Іх па шляху суправаджае калёна аўтазакаў.

20:11 Шэсьце скончылася ля станцыі мэтро "Акадэмія навук". Пры карэспандэнце @radiosvaboda затрымалі маладога чалавека, які ішоў зусім у іншы бок ад дэманстрантак.

 


***


Праўладны саюз журналістаў: "Настойваем на хуткай выдачы новых акрэдытацый журналістам замежных СМІ".

У заяве падкрэсьліваецца, што Беларускі саюз журналістаў "выступаў і выступае за празрыстае, канкурэнтнае і этычна вытрыманае разьвіцьцё мэдыя, за захаваньне мэдыйнага заканадаўства і бясьпеку журналістаў".

 


***


У Берасьці сёньня таксама сабраўся жаночы "ланцуг салідарнасьці", каля 150 удзельніц. Цяпер насупраць Цума каля 150 дзяўчын стаяць уздоўж праезнай часткі. Вельмі шмат міліцыі.

А падчас шэсьця ў Салігорску затрымалі шматдзетную маці Вольгу Баброву. У Менску ж пачалі затрымліваць ня толькі мужчын, але і жанчын.

 

 

У Гомлі пасьля акцыі салідарнасьці затрымалі вулічных музыкаў


У Гомлі прайшла нешматлюдная акцыя салідарнасьці. Яна пачалася з жаночай акцыі на плошчы Перамогі і скончылася шэсьцем і канцэртам у сквэры Грамыкі. Там выступалі вулічныя музыкі, гралі Віктара Цоя. Музыкаў забрала міліцыя, іх завезьлі ў Цэнтральны РАУС. Таксама міліцыя забрала адну дзяўчыну, якая была ў сквэры зь бел-чырвона-белым сьцягам.


"Радыё Свабода", 29 жніўня 2020 р.

 

***


За 26 лет тирании престарелого, термин "свобода слова" скорее стал издевательским, чем хоть немного относящимся к жизни. Так государство начало планомерно лишать аккредитации беларусских журналистов, работающих на иностранные СМИ. 

Аккредитации лишены журналисты: 


"Радыё Свабода": Алесь Дащинский, Олег Груздилович, Владимир Грыдзин, Александра Дынько.  
BBC:Татьяна Меленчук, Татьяна Януцевич.
Reuters: Василий Федосенко. 
ARD: Илья Кузнецов.

Также в репрессивный список попали журналисты Reuters, Associated Press, AFP.


Telegram-канал "Беларусь галаўнога мозгу", 29 жніўня 2020 р.

 


***


"На Мозырском НПЗ наконец намечаются позитивные тенденции в забастовочном движении, — пишет работник цеха ремонтно-механического производства. — Подавляющее большинство работников завода невероятно возмущено событиями, последовавшими за так называемыми "выборами" президента РБ. На заводе практически не осталось равнодушных. 

Даже среди руководства завода осталось мало людей, поддерживающих нынешний режим. Люди, несмотря на хорошие зарплаты и на достойный соцпакет, выражают своё недовольство из-за произвола, творящегося в стране. 

И это недовольство в первую очередь выражается в том, что на заводе впервые за всё время правления Лу-кауа возмущённые работники МНПЗ выступили с инициативой провести забастовку на предприятии. 

В один прекрасный момент заводчане столкнулись с неожиданным препятствием. На предприятии уже давно окопались агенты режима, и вся инициатива возмущенных желающих бастовать размазалась и приостановилась из-за опытных в таких делах специальных людей от власти, в основном представителей заводоуправления и службы безопасности, которые, чтобы подавить забастовку, решили её просто возглавить.

Начались всяческие проволочки, связанные с законодательством, затем с оформлением бумаг, затем началось проведение внеочередной аттестации недовольных и вышедших из подконтрольного власти профсоюза химиков. 

Но несмотря на это, рабочие наконец поняли, кто и как их обманывает, и кто хочет спустить забастовку на тормозах. 

А после того, как из Мозыря к НПЗ, преодолев расстояние более 15 км, приехало немало людей, чтобы поддержать протестующих, в результате чего около проходной завода вместе с рабочими собралось около четырёхост человек. 

Каждый цех создал свой телеграм-стачком, 1200 человек из 5000 заводчан подписались за выдвинутые к руководству завода требования, главное из которых — отставка Саши 3%. 

Кроме того на МНПЗ много итальянских забастовок, поэтому сейчас как никогда высоки шансы того, что впервые за последние двадцать лет начинается полноценная мощная забастовка на крупнейшем предприятии Беларуси".

 

 

Декан гуманитарного факультета Полоцкого государственного университета

подал в отставку в знак протеста 


"Поскольку в настоящее время власть последовательно сужает пространство нравственного, эстетического и политического выбора, то я чувствую своей обязанностью его по мере сил расширять. В связи с этим я покинул пост декана гуманитарного факультета Полоцкого государственного университета. С 1 сентября я снова простой и свободный доцент", — написал Денис Кондаков в соцсетях.


Telegram-канал "Баста", 29 жніўня 2020 р.

 


Под покровом ночи власти Беларуси "добивают" крупнейшие в стране независимые сайты

 

Сайты nn.by и naviny.by — одни из немногих, которые оставались доступны после масштабной атаки со стороны государства, когда были официально заблокированы (https://t.me/nexta_live/9096) 73 независимых новостных ресурса.

Основные заблокированные сайты в Telegram: @nashaniva, @euroradio, @belsat, @tribuna_by, @radiosvaboda, @viasna96, @naviny_by, @the_village_me.

Интересно, что недавно назначенный министр информации заверял людей, что "нормализация в интернете" не будет означать блокировку сайтов. О том, что "мы никого не ограничиваем", неоднократно врал и сам Лу-кака.

К слову, в век технологий проблема решается установкой любого VPN (анонимайзера) из Google Play или App Store.

 


***


В Центральном районе Менска провокаторы пытались вчера снять бело-красно-белый флаг, но не ожидали, какую реакцию это вызовет у местных жителей. Люди под крики "Позор!" и "Уезжай!" прогнали прихлебателей Лу-каки и продолжили своё веселье. 

Это уже не первый раз, когда тихари со здания снимают флаг. И делают это одни те же люди.

— Мы их узнали, потому что они украли наш прошлый флаг и мы по камерам их отследили. Когда они в очередной раз вечером пришли, мы их выгнали из двора. И всю ночь следили за ними. Они всё никак не могли попасть на крышу. Утром приехало 2 машины ОМОНа и 2 автобуса. Вскрыли замок и попали на крышу. Сейчас мы снова вешаем новый флаг, — рассказала одна из жительниц дома. 

Она также поделилась, что они домами скинулись и собрали почти 2000 рублей на новые флаги и теперь вешать их жители намерены хоть каждый день.

 

 

***


Ля ўваходу на станцыю мэтро "Акадэмія навук" "ціхар" схапіў хлопца. Ды дзе там! Беларускі нездарма стаяць на варце каханьня ды справядлівасьці — патрыёта адбілі, мянтоў прагналі ды правялі іх воклічамі "Ганьба!" ды "Фашысты!".


Telegram-канал NEXTA Live, 29 жніўня 2020 р.

 


Масавае блякаваньне СМІ ды пазбаўленьне акрэдытацыі дзясяткаў журналістаў


Сёньня ў Беларусі былі пазбаўленыя акрэдытацыі дзясяткі журналістаў. Учора былі заблякаваныя яшчэ два сайта — NN.BY і Naviny.by.

СМІ ўсё актыўнее пераходзяць у Telegram, каналы некаторых зь іх выраслі ў 10 раз ды іх немагчыма заблякаваць.

Учора каналы TUT.BY ды "Радыё Свабода" атрымалі статут верыфікаваных — гэта чарговая падтрымка для іх з боку Telegram.

Заблякаваны больш 70 сайтаў СМІ, і сродкаў абыходу блякаваньняў. СМІ актыўна вядуць свае каналы ў Telegram, а кантэнт часта дасылаецца людзьмі зь месцаў падзей — так дзейнічае дэцэнтралізацыя.

Заблакаваўшы дзясяткі ці нават сотні сайтаў (поўны сьпіс іх каналаў можаце ўбачыць у асобным пасьце, іх там ужо 37), пасадзіўшы ды пазьбавіўшы акрэдытацыі дзясяткі журналістаў, улады ўсё адно ня могуць спыніць распаўсюд інфармацыі, таму што яна ідзе ад народа, і цяпер кожны чалавек у Беларусі з'яўляецца вузлом распаўсюду інфармацыі ды журналістам.


Telegram-канал "Беларускі Тэлеграм", 29 жніўня 2020 р.

 


Павел Латушка заклікаў ініцыяваць адкліканне мясцовых дэпутатаў


Раней сябры прэзідыума Каардынацыйнай рады выступілі з заклікам скарыстацца правам адклікаць дэпутатаў, якія нічога не робяць і не абараняюць сваіх выбарнікаў. Толькі Менску грамадзяне ініцыявалі адкліканне не менш за 20 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. У некаторых акругах людзі стаялі ў чэргах, каб паставіць свой подпіс за скасаванне паўнамоцтваў сваіх парламентарыяў.

Павел Латушка падзякаваў беларусам за актыўную грамадзянскую пазіцыю і адзначыў, што таксама трэба ініцыяваць адкліканне дэпутатаў мясцовых саветаў.

"Важна не спыняцца, важна патрабаваць адказу не толькі ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, але і ад дэпутатаў мясцовых саветаў: абласных, гарадскіх, раённых і сельскіх. Нам трэба ведаць, што мясцовыя саветы адказваюць за размеркаванне бюджэтаў, узгадняюць куды пойдуць нашыя падаткі. Мясцовыя саветы павінны быць справаздачны перад намі, расказваць аб выніках выкарыстання гэтых сродкаў, колькі грошай пайшло на новы асфальт, а колькі на рамонт выканкама. Мы маем права ведаць што адбываецца, мы хочам каб грошы размяркоўваліся як трэба людзям, а не чыноўнікам. Дэпутаты мясцовых саветаў павінны рэагаваць на тое, што адбываецца ў краіне. Дэпутат, які маўчыць, — не наш дэпутат", — падкрэсліваецца ў заяве сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Паўла Латушкі.

 


МЗС Беларусі пазбаўляе акрэдытацыі журналістаў BBC


Паводле інфармацыі БАЖ, журналісткам ВВС Таццяне Мельнічук і Таццяне Януцэвіч паведамілі пра пазбаўленне іх акрэдытацыі.

Рашэнне было прынятае міжведамаснай камісіі па супрацьдзеянні экстрэмізму. Акрэдытацыі ў МЗС анулююцца з сённяшняга дня.

Акрэдытацыі пазбаўлены журналісты беларускай службы "Радыё Свабода".

Рашэннем міжведамаснай камісіі па супрацьдзеянню экстрэмізму карэспандэнты РС Алесь Дашчынскі, Алег Грузьдзіловіч, Уладзь Грыдзін і Аляксандра Дынько пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС для журналістаў замежных СМІ, якая дазваляе ім працаваць на тэрыторыі Беларусі

Акрэдытацыі таксама пазбавілі журналіста "Настоящего времени" Рамана Васюковіча, Васіля Фядосенку з Reuters, Юрася Карманава і Сяргея Грыца з Associated Press, Сяргея Гапона з AFP, Аляксандру Багуслаўскую з Deutsche Welle, Генадзя Шапрыкіна з RFi.

 


***


Старэйшы пракурор міжнародна-прававога ўпраўлення Генпракуратуры Віталь Вольскі сышоў у адстаўку ў знак пратэсту супраць дзеянняў уладаў.


Telegram-канал "Белсат", 29 жніўня 2020 р.

 

 

Раніца ў Менску пачалася з вывешваньня бел-чырвона-белых сьцягоў


Нацыянальная сімболіка з'явілася над многімі раёнамі.

Раніца ў Менску пачалася з вывешваньня бел-чырвона-белых сьцягоў жыхарамі места. Нацыянальная сімвбліка сёньня з'явілася над многімі раёнамі сталіцы, паведамляе телеграм-канал "Баста!".

Нагадаем, што сёньня ў Беларусі пройдзе "Марш міру ды незалежнасьці". Пачатак — у 14:00. Менск — плошча Незалежнасьці, усе месты Беларусі — цэнтральныя плошчы.

 


Дзяўчаты ў нацыянальных строях выйшлі на плошчу Незалежнасці

 

Сёння ў Менску ды іншых местах праходзіць "Марш міру і незалежнасці".

Да плошчы Незалежнасці ў Менску з боку гатэля "Менск" падышлі некалькі дзясяткаў дзяўчат у народных строях, паведамляе onliner.

Пазней дзяўчаты ў нацыянальных строях выкацілі гарбузы на плошчу Незалежнасці.

 


Тысячы менчукоў сьцякаюцца ў цэнтр сталіцы


Калёны ідуць з розных частак Менску.

Шматтысячныя калёны ўдзельнікаў "Марша міру ды незалежнасьці" рухаюцца ў цэнтр Менску. Удзельнікі акцыі сьцякаюцца з розных частак сталіцы: Усходу, Cеребранкі, Малінаўкі.


"Хартыя’97%", 30 жніўня 2020 р.

 


29 жніўня ў Беларусі затрымалі 29 чалавек у 24 местах


МУС Беларусі паведаміла пра затрыманьне 29 удзельнікаў акцый пратэсту 29 жніўня. Мітынгоўцам у падтрымку Лу-какі перашкодаў ня чыніцца.

"У выніку праведзеных разглядаў органамі ўнутраных спраў задакумэнтавана 35 парушэньняў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Да разгляду ў судзе спраў аб адміністрацыйных парушэньнях затрымалі 29 чалавек", — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Акцыі за і супраць Лу-какі адбыліся на тэрыторыі 24 населеных пунктаў, паведамілі праваахоўнікі. Агулам зафіксаваныя "42 асяродкі палітычнай актыўнасьці грамадзянаў", у якіх удзельнічалі больш за 8 500 чалавек з улікам пратэставых акцый.

"На плошчы Перамогі прайшоў так званы гранд-парад жаночых міратворчых сіл, які завяршыўся а 20-й пасьля неаднаразовых папярэджаньняў супрацоўнікаў міліцыі. Таксама па месцкіх вуліцах праехалі каля 200 матацыклістаў і прыкладна 100 раварыстаў", — праінфармавалі ў МУС.


"Радыё Свабода", 30 жніўня 2020 р.

 


"Марш міру ды незалежнасьці"


13:13 В районе станции метро "Восток" люди развернули большой бело-красно-белый флаг.

13:17 Тем временем у Стелы атмосфера вот такая: громкая советская музыка, ограждения, каратели и военные с оружием.

Словом, вся суть режима Лу-каки.

13:29 По Маяковского также двигается большая колонна людей!

13:31 Около станции метро "Фрунзенская" собираются люди, чтобы огромной колонной двигаться в сторону центра.

13:39 На Парку Чалюскінцаў АМАП спрабаваў разагнаць калёну.

13:59 Праход на плошчу Незалежнасці перакрыты. Каля гатэля "Менск" збіраецца натоўп.

14:00 Менск. Стычка с силовиками на проспекте Независимости. Люди в черном забрали у протестующих длинный флаг и задержали минимум одного человека.

14:04 Закрыты станции метро "площадь Победы", "Октябрьская" и "Купаловская", а также "площадь Ленина"!

14:10 Каратели полностью заблокировали площадь Независимости, а также начали перекрывать своими телами Городской Вал.

14:12 Также военные перекрывают проспект Независимости в районе ГУМа.

14:13 Под аккомпанемент из возгласов "Позор!", лошкипетушки растягивают колючку на Городском Валу в Менске.

14:16 Женщины, став в сцепку, оттесняют бусы с карателями на праспекте Независимости!

Мужики, не стойте в стороне!

14:17 Уже очень много людей собралось на пр. Независимости.

14:21 Огромная колонна протестующих движется сейчас по ул. Ленина.

14:23 Начались столкновения белорусов и карателей на Проспекте Независимости! (Насамрэч гэта была правакацыя з групаю маскалёўскіх "гастралёраў".)

14:24 Несколько тысяч человек заблокированы ОМОНом на проспекте Независимости на участке от КГБ до улицы Ленина!

14:26 В Барановичах тоже собралось много людей. Главная площадь оцеплена, поэтому люди собрались на крыльце кинотеатра "Октябрь". Все скандируют "Батька, уходи!".

14:28 Лукашистские бандформирования бегут в сторону проспекта Независимости.

Возле ГУМа, кажется, вот-вот начнутся столкновения.

14:30 Люди вышли в Волковыске.

14:34 Возле ГУМа силовики заблокировали несколько тысяч человек! 

Все на подмогу!

14:36 Большая колонна протестующих идёт на подмогу со стороны Немиги!

14:37 Люди в Могилёве несут портреты пропавших и погибших людей от режима Лу-каки.

14:39 Царь-Таракан около филармонии в Менске.

14:40 Около художественного мезея люди скандируют: "Саша, ты уволен!".

14:41 В Берести собралось очень много людей, но гоблины не дают пройти.

14:43 В Жодино начались задержания. Люди кричат на милицию: "Фашисты!".

14:44 Городня зовёт на улицы!

14:44 Тысячи людей идут по проспекту в сторону ГУМа.

14:45 Новополоцк, выходи!

14:46 Лида начинает движение.

14:47 "Любимая да не твоя" — креативные плакаты сегодня у протестующих.

14:53 Полоцак с нами!

14:54 Могилёв с нами!

14:54 Около лицея БГУ люди остановили машину с карателями и не дают им проехать!

14:56 Огромная колонна демонстрантов движется в сторону Немиги!

14:59 Дождь не мешает людям в Городне!

15:00 На Янки Купалы очень много людей!

15:04 Сообщают о серьёзных проблемах в работе мобильного интернета у МТС и Life. Если у вас всё ещё работает интернет — информируйте окружающих вас людей о дальнейшем маршруте!

15:04 Только посмотрите, как десятки тысяч людей пропускают машину скорой помощи на улице Ленина в Менске!

15:12 К посольству Беларуси в Париже принесли очень оригинальный подарок для Лу-каки (автозак).

15:14 ОМОН перекрыл проход к дворцу Лу-каки.

15:16 — Лу-каку в автозак! — Глубокое на марше!

15:19 В Гомеле протестующих приветствует человек в советской военной форме и различными флагами. Никаких конфликтов нет. Только улыбки.

15:19 "Бересте выходи!"

... А вышло уже не мало!

15:22 Десятки тысяч демонстрантов приближаются к Стеле!

15:26 Тысячи людей на улицах Гомеля!

15:27 Горки с нами!

15:34 Около железнодорожного вокзала в Городне тоже собралось очень много людей!

15:44 Несколько тысяч человек в Бресте скандируют "Жыве Беларусь!" и "Уходи!".

15:46 Людей в Городне собралось ещё больше!

15:48 Бобруйск тоже вышел! Жыве!

15:48 Бесконечная колонна людей в Гомеле!

15:51 Сотрудники ГАИ остановили машину, на которой висел бело-красно-белый флаг. Протестующие кричат гаишникам: "Позор!".

15:51 Кобрин вышел!

15:52 Стела! Как минимум 100 000 человек уже здесь!

15:53 В Городне из конца колонны мутанты в чёрном выдернули пару человек. Будьте осторожны!

15:55 Пружаны идут!

15:57 Тысячи людей в Витебске вышли на Марш мира и независимости!

16:04 Метро снова работает в обычном режиме — открыты все станции на вход и выход.

16:04 Городня сегодня в ударе!

Подписчики сообщают, что удалось отбить несколько своих от гоблинов! 

А на некоторых участках дороги машины пробуют заблокировать движение.

16:06 — Саша! Выходи!

Невероятное количество людей идёт к дворцу диктатора!

16:13 В Витебске ГАИшники задержали сигналящего водителя такси.

Людей такой подход не устроил и уже через пару минут таксиста отпустили без штрафа!

16:24 — Саша, ты уволен! — скандируют в Барановичах.

16:31 Мусора сопровождают колонну в Молодечно и просят людей разойтись.

Правда, в голосе из громкоговорителя особого энтузиазма не слышно :)

16:31 В мире можно смотреть на три вещи: как горит огонь, как течет вода и как белорусы собираются у дворца узурпатора.

16:34 Из Уручья (предположительно из 120 ОМБР) в центр места выдвинулась колонна БМП.

Мы напугали деда!

16:37 — Это наше место! — скандируют люди в Бобруйске и держат портреты политзаключённых.

16:40 Очень душевное шествие проходит в Речице.

16:41 Десятки тысяч людей продолжают стягиваться к дворцу диктатора, чтобы поздравить его с последним ДР на троне и передать подарки!

16:42 Гродненцы пришли к зданию областного клинического центра "Психиатрии-наркологии" и скандируют: "Заберите Сашу!".

16:45 В Жлобине люди тусуются около Дворца культуры металлургов. Для повышения уровня юбилейности происходящего, во Дворце включили какой-то угарелый трек. Всем вроде нравится :)

16:48 Десятки тысяч протестующих вплотную подошли к силовикам у дворца Независимости.

16:55 Тысячи людей в Берести движутся колонной по месту.

16:59 Менск! Остаёмся у оцепления возле дворца диктатора! 

И да, по всей вероятности Таракан находится внутри, так что можете продолжать его громко звать!

17:03 СМИ сообщают, что к оцеплению в Менске подошли люди с плакатом "Спортсмены с народом". Среди них олимпийская призёрка Александра Герасименя и баскетболистка Елена Левченко. Они кричат: "Мы играем честно", "Народ победил".

17:12 Менск вызывает диктатора на разговор! 

— Саша Выходи!

17:14 У Дворца Независимости люди начали поднимать вверх зажжённые фонарики и поют песни.

17:20 Полчаса назад в Жодино мусора очень жёстко задерживали мужчину, используя удушающие приёмы!

17:24 В Менске начался сильный дождь! Однако, судя по метеорадарам, он продлится совсем недолго — около 20-30 минут!

17:28 Сморгонь тоже за мир и независимость!

17:38 Менск.  Пошёл небольшой дождь. Люди говорят: "Мы не сахарные, мы не растаем", "Саша не плачь".

Некоторые люди начали уходить, они скандирует: "Мы ещё вернёмся!", "Каждый день и до победы".

Один из парней из толпы рассказал силовикам, что неравнодушные люди за несколько дней собрали несколько миллионов долларов на помощь пострадавшим от насилия. Он говорит, что силовикам люди тоже помогут, если они поддержат мирных граждан. "Мы не должны страдать от рук ОМОНа и Алмаза", — говорят из толпы. "Пацаны, мы можем сбросить на карту", — кто-то обратился к силовикам.

Дождь стал усиливаться, но большинство собравшихся продолжает стоять на площади.

17:40 В Городне невоспитанная представительница лехтарата Лу-каки попыталась оскорбить мирных протестующих.

17:43 В Барановичах протестующие тоже встретились с легендарным элехторатом :)

17:54 Тысячи людей в Витебске направляются в сторону Московского проспекта.

18:08 В Новополоцке поют патриотические песни.

18:12 Пресс-секретарь Лу-каки на вопрос о местонахождении "президента" прислала РИА Новости его фото с автоматом на фоне дворца Независимости.

18:16 Менск! Поднажмём?

Дождь заканчивается, слабовики расходятся от Дворца, на месте остаётся около 1000 протестующих. Диктатор в это время снова бегает по дворцу с автоматом и, кажется, готов выйти в люди!

18:25 Николай Латышонок, помощник Лу-каки, вышел к людям. И тут началось...

19:05 На автовокзале в Городне начались задержания.

19:08 Метро, автобусы, торговые центры — белорусы шумят где захотят.

19:22 — С Днём рождения, крыса! — скандируют люди в центре Менска.

19:24 ... А теперь "Чтоб ты сдох!".


Telegram-канал NEXTA Live, 30 жніўня 2020 р.

 


У Мінську зник працівник МЗКТ, який крикнув Лу-каке: “Офіцер — застрелься!”


У столиці Білорусі зник працівник Мінського заводу колісних тягачів (МЗКТ), який сьогодні вступив у перепалку з самопроголошеним президентом Олександром Лу-какаю. Про це повідомляє "Наша Нива".


"Зник слюсар заводу МЗКТ Андрій Судас, який сьогодні вступив у перепалку з Олександром Лу-какаю і сказав йому "Офіцер, застрелься", — йдеться в повідомленні.


Сьогодні Лу-кака зустрічався з трудовим колективом МЗКТ. Робочі зустріли його криками "Йди", після чого він поспішно відлетів на вертольоті. З’явилося відео, як лідер РБ образився на протестувальників і пішов.


InfoResist, 30 жніўня 2020 р.

 

 

Задержан глава стачкома "Беларуськалия" Анатолий Бокун


Глава стачкома "Беларуськалия" Анатолий Бокун задержан управлением госбезопасности в городе Солигорске. Сейчас он находится в РУВД по адресу Козлова,64.

Как сообщают товарищи Бокуна, фашисты предъявляют ему ст.23.34 КОАП РБ ("Нарушение порядка организации или проведения массовых мероприятий").

Члены стачкома просят всех неравнодушных подойти к РУВД и поддержать Анатолия Бокуна!

Задержанный глава стачкома "Беларуськалия" Анатолий Бокун получил 15 суток ареста. Фашисты продолжают "выводить из строя" локальных лидеров.

 


***


Официальное заявление МИД стран Балтии: Александру и Виктору Лу-кака, а также ещё 28 оккупационным чиновникам запрещён въезд в Литву, Латвию и Эстонию.

Въезд в Литву, Латвию и Эстонию теперь запрещён следующим преступникам:

Александр Лу-кака; Виктор Лу-кака; Игорь Сергеенко; Максим Рыженков; Ольга Чуприс; Дмитрий Крутой; Геннадий Богдан; Лидия Ермо[шина]; Вадим Ипатов; Елена Дмухайло; Светлана Кацубо; Игорь Плишевский; Олег Слижевский; Ирина Челиковека; Валерий Вакульчик; Иван Тертель; Иван Носкевич; Александр Конюк; Юрий Караев.

 


Во время протестов в Менске задержали футболистов "Крумкачоў"
Сергея Козека и Павла Рассолько


Им хотят предъявить обвинение в повреждении ментовской машины. Хотя на видео отчетливо видно, что футболисты не вступали в схватку с быдлом в штатском. Парней избили и доставили в Ленинское РУВД.

Ночью Сергея Козеку в наручниках и под конвоем из РУВД увезла скорая. Директор "Крумкачоў" Олег Давидович сообщил, что у Козеки повреждены почки и перелом третьего позвонка.

Скорейшего выздоровления, Сергей!

Футболиста "Крумкачоў" Сергея Козеко отпустили из милиции — сообщает "Радио Свобода". Уголовное дело против него приостановлено. Также из Ленинского РУВД должен выйти и Павел Рассолько.

 


Главу католического костёла Беларуси не пускают в страну беларусские пограничники


Сейчас митрополит Тадеуш Кондрусевич находится на границе с Польшей, на переходе "Кузница Белостоцкая — Брузги".

Стоит отметить, что митрополит является гражданином Беларуси и оснований для его недопуска в страну не предусмотрено.

 


Давление на католический костёл в Беларуси продолжается!


Ксендз Владислав Завальнюк рассказал, что кто-то без разрешения поменял замки в дверях костёла — сообщает "Еврорадио".

— Представители костёла получили только один набор ключей. Где находятся другие ключи и кто несёт ответственность в этой ситуации за безопасность святыни не сообщается, — отмечает Завальнюк.

Напомним, сегодня митрополиту Тадеушу Кондрусевичу был запрещён въезд на территорию нашей страны.

 


***


Сотрудники Департамента финансовых расследований Комитета госконтроля задержали члена Координационного Совета Лилию Власову. Также известно, что в её доме прошёл обыск.

Перед этим она была вызвана в Центральное РУВД Менска "по факту участия в несанкционированном митинге".

А также: Геннадий Казакевич; Александр Барсуков; Сергей Хоменко; Юрий Назаренко; Роман Мельник; Иван Кубраков; Олег Шаблико; Андрей Равков; Алексей Волков; Сергей Аземша и Андрей Смаль.

 


***


Около Городненского медицинского университета формируется цепь солидарности с медиками. Менты переписывают личные данные собравшихся.

Собравшихся около Городненского меда разогнали каратели.

 

 

У Красного костёла девушки выстроились в небольшую цепь


На площадь пришёл ОМОН, попросил прессу не мешать им работать.

У одной из девушек в цепи Солидарности у Красного костёла каратель вырвал флаг из рук.


Telegram-канал NEXTA Live, 31 жніўня 2020 р.

 


У Гомлі затрымалі сябра мясцовай Каардынацыйнай рады Васіля Палякова


Васіль Палякоў быў у судзе Цэнтральнага раёну Гомля, даведваўся пра лёс затрыманых учора. Выйшаў з суду і быў затрыманы міліцыяй. Дзе ён цяпер — невядома.

 


Сябра стачкаму журфаку БДУ выклікалі на размову ў ГУБАЗіК


Студэнтка Аліна распавяла, што на яе нумар прыйшла СМС з запрашэннем на размову ў будынак ГУБАЗіК на вуліцы Рэвалюцыйнай у Менску. Дзяўчыну запрашалі на 16:30. Прычына запрашэнне ў паведамленні не тлумачылася.

— Я не пайшла, бо не паспявала прыехаць па часе і не паспявала знайсці адваката. А ісці без адваката туды не варта. Я так і адказала ім, таксама праз СМС, — распавяла яна "Белсату".

Раней сёння ў кватэру Аліны грукаліся сілавікі ў цывільным. Яны не прадстаўляліся і таксама запрашалі на размову. Дзяўчына адмовілася. Потым сілавікі пачалі тэлефанаваць яе сваякам, у тым ліку няпоўнагадовай сястры.

— Маці пагражалі, што наагул выламаюць дзверы, калі я не адчыню, што ім трэба проста паразмаўляць Перапалохалі ўсіх сваякоў, — кажа сябра стачкаму журфаку.

 


***


У Віцебску затрыманая мясцовая актывістка і блогерка Алена Янушкоўская. Яе павезлі ў РАУС складаць пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП), паведамляе ПЦ "Вясна".

 


***


31 жніўня прыкладна ў 18:30 каля ГЦ "Атрыум" амапаўцы затрымалі 6 чалавек: Валянціна Герасіменку, Мікалая Харытона, Алеся Хітрыкава, Дар'ю Ратнікаву, Вольгу Башарымаву і Аляксандра Страха. Іх павезлі ў РАУС Ленінскага раёну.

 


95,58% карыстальнікаў "Голос" галасавалі за Святлану Ціханоўскую!


Платформа "Голос" апублікавала выніковы падлік галасоў. За Святлану Ціханоўскую прагаласавалі больш за 1 000 000 карыстальнікаў платформы.

 


Беларуса Тадэвуша Кандрусевіча не пусцілі ў Беларусь.
Ці законна гэта? Каментуе юрыст


Паводле эксперта, гэта наўпроставае парушэнне Канстытуцыі.

31 жніўня на памежным пераходзе Кузніца Беластоцкая — Брузгі супрацоўнікі памежнай службы Рэспублікі Беларусь адмовілі кіраўніку беларускага каталіцкага епіскапату ва ўездзе ў краіну без тлумачэння прычыны. Пра гэта афіцыйна паведаміў генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вяртаўся з замежнай службовай паездкі. Больш за тое, кіраўнік каталіцкага Касцёлу Беларусі мае беларускае грамадзянства. Ці законна гэта?

Юрыст Аляксандр Жук распавёў, што ніводзін беларускі закон не забараняе ўезду ў краіну грамадзяніну Беларусі.

— Памежныя службы могуць не выпусціць некага з Беларусі. Але падставы, каб не ўпусціць, — не прапісаныя ў ніводным заканадаўчым акце. Больш такога, я б сказаў, што гэта прамое парушэнне Канстытуцыі Беларусі, якая дае права грамадзяніну на ўезд і знаходжанне ў нашай краіне. Рэспубліка Беларусь мусіць абараняць правы сваіх грамадзянаў і рэалізацыю іхных правоў, а тут адбываецца невядома што, — пракаментаваў Аляксандр Жук.

Юрыст кажа, што ўлады могуць тлумачыць, што не ўпусцілі ў Беларусь мітрапаліта праз нейкую дадатковую працэдуру мытнага дагляду, якая мае адбыцца пазней. Памежныя службы могуць таксама апраўдвацца збоем у сваёй пашпартнай базе, якая перыядычна абнаўляецца.

Паводле беларускага заканадаўства, кожны кіраўнік рэлігійнай супольнасці ў Беларусі мае быць грамадзянінам нашай краіны. Выключэннем з закону была сітуацыя былога настаяцеля Беларускай праваслаўнай царквы — мітрапаліта Паўла, які цягам блізу 7-мі гадоў сваёй працы ў Беларусі заставаўся грамадзянінам Расейскай Федэрацыі. Мітрапаліт Кандрусевіч — ураджэнец Беларусі і мае грамадзянства нашай краіны.

Раней мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч афіцыйна асудзіў ранейшае блакаванне ўзброенымі АМАПаўцамі дзвярэй у Чырвоным касцёле, у якім схаваліся пратэстоўцы. Мітрапаліт назваў дзеянні сілавікоў грубым парушэннем правоў вернікаў і свабоды веравызнання. Лідар Касцёлу ў Беларусі заявіў свой рашучы пратэст супраць неправамерных дзеянняў сілавых структур, расследавання інцыдэнту і пакарання вінаватых.


Віктар Шукеловіч


"Белсат", 31 жніўня 2020 р.

 

 

Каля Катэдры ў Менску людзі стаяць з партрэтамі мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча


Сёння кіраўніка Каталіцкага касцёла не ўпусцілі ў Беларусь.

Каля Катэдры ў Менску людзі стаяць з партрэтамі мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Да вернікаў выйшлі таксама ксяндзы.

Таксама хрысціяне трымаюць двухмоўны надпіс "Чакаем/Ждём".

Вернікі праводзяць крыжовую працэсію і вакол Чырвонага касцёла.

Нагадаем, улады Беларусі сёння не ўпусцілі ў краіну кіраўніка Каталіцкага касцёла Тадэвуша Кандрусевіча. Мітрапаліт з'яўляецца грамадзянінам Беларусі.

 


У Горадні каля Фарнага касцёла сабралася блізу 100 чалавек


Беларусы ў розных гарадах прыходзяць да касцёлаў на знак салідарнасці з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам.

У Горадні каля Фарнага касцёла сёння сабралася блізу 100 чалавек, перадае тэлеграм-канал "Радыё Свабода".

Акцыі салідарнасці з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам таксама прайшлі каля Чырвонага касцёла і Катэдры ў Менску.

 


Блізу 400 работнікаў авіязавода ў Баранавічах патрабуюць адстаўкі Лу-какі


Працаўнікі прадпрыемства напісалі зварот у мясцовы гарвыканкам.

Адкрыты зварот, пад якім падпісаліся блізу 400 супрацоўнікаў прадпрыемства, актывісты папрасілі апублікаваць на сайце intex-press.by. Таксама ён будзе накіраваны ў Баранавіцкі гарвыканкам.

Пасля таго, як некалькі працаўнікоў ААТ "558-ы авіяцыйны рамонтны завод" былі асуджаныя за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, іх калегі напісалі калектыўны зварот да месцкіх уладаў. У ліку галоўных патрабаванняў — вызваленне палітвязняў, адстаўка Лу-какі і правядзенне сумленных выбараў.

Пад зваротам на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыя Грамакоўскага падпісаліся 378 чалавек.

— Подпісы мы сабралі літаральна за паўдня. Маглі б і больш, але ў нас была прызначаная сустрэча з дырэктарам (першапачаткова мы пісалі зварот на яго імя, каб ён данёс гэтую інфармацыю ад калектыву, аднак не прайшло, бо падпісаліся не ўсе) і мы хацелі паспець на яе. Мы хочам, каб наша меркаванне дайшло да Грамакоўскага, — распавёў Ігар Фёдараў, інжынер-механік авіязавода.

 


Звольнены пасол Беларусі ў Гішпаніі, які заклікаў перападлічыць галасы


Павел Пуставы таксама заклікаў правесці публічныя судовыя пасяджэнні ў дачыненні да тых, хто збіваў мірных дэманстрантаў.

Павел Пуставы, пасол Беларусі ў Гішпаніі, вызвалены ад пасады і пазбаўлены дыпламатычнага рангу "за неналежнае выкананне службовых абавязкаў". Гэта прадугледжана ўказам Лу-какі.

17 жніўня Павел Пуставы апублікаваў зварот да суайчыннікаў, у якім, апроч іншага, заявіў аб тым, што ў Беларусі склалася сітуацыя "непрымальная ў эўрапейскай дзяржаве XXI стагоддзя". Ён заклікаў мірна развязаць яе. Для гэтага, на думку Паўла Пуставога, трэба выканаць наступныя крокі.

"Па-першае, зрабіць перападлік вынікаў галасавання. Па-другое, правесці публічныя судовыя пасяджэнні ў дачыненні да тых, хто:

збіваў мірных дэманстрантаў;
затрымліваў без падстаў і здзекаваўся з затрыманых грамадзян;
пагражаў блізкім і родзічам беспасярэдніх удзельнікаў падзей".


"Хартыя’97%", 31 жніўня 2020 р.

 

 

24-ы дзень пратэстаў. Марш студэнтаў у Менску.

Новыя затрыманьні і суды


Што адбываецца ў Беларусі на 24-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.

08:45 Паўлу Севярынцу выставілі абвінавачваньне ва ўдзеле ў беспарадках паводле крымінальнага артыкула 293.2. Палітыку на 2 месяцы працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай. Пра гэта напісала жонка палітыка Вольга Севярынец на сваёй старонцы ў Facebook.

"Захапляюся мужнасьцю, мудрасьцю і вытрымкай беларускага народа. Дзякую Богу за тое, што Царква выйшла за праўду і справядлівасьць. Веру, што Беларусь будзе вольнай", — перадала словы Севярынца жонка.

Павал Севярынец знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня, яго прызналі палітвязьнем. З 20 жніўня сустаршыня БХД Павал Севярынец знаходзіцца ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.

10:31 У Магілёве затрымалі аднаго зь лідэраў пратэстнага руху Валадара Цурпанава.

Як удалося высьветліць, актывіст прыйшоў на лінейку ў 43 мясцовую школу, каб заклікаць пэдагогаў, якія працавалі ў выбарчых камісіях, прызнаць фальсыфікацыі выбараў і "пакаяцца". Там яго і затрымалі. Цяпер ён у Кастрычніцкім аддзеле міліцыі.

Раней на Валадара Цурпанава склалі пратакол за арганізацыю 23 жніўня несанкцыянаванага пікету на плошчы Леніна.

10:42 Мастак Аляксей Кузьміч, вядомы эпатажнымі палітычнымі пэрформансамі з крытыкай недэмакратычных уладаў і несвабоды, пакінуў Беларусь. Пра гэта ён паведаміў у Facebook.

"Не хацеў пакідаць дзяржаву, сацыяльна-палітычны кантэкст якой выкарыстоўваю як матэрыял для свайго мастацтва, але так склаліся абставіны. Паступіла інфармацыя, што на мяне зьбіраюцца сфабрыкаваць крымінальную справу паводле артыкулу, зьвязанага з парнаграфіяй", — напісаў Аляксей Кузьміч.

9 жніўня, падчас галасаваньня Аляксей Кузьміч выйшаў з кабінкі для галасаваньня ў набедранай павязцы, на грудзях прымацаваўшы бюлетэнь з намаляваным фалічным сымбалем. У такім жа выглядзе Кузьміч выйшаў уначы ў Менск і стаў перад калёнай тэхнікі.

Летась Кузьміч правёў акцыю супраць цэнзуры ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Каля хвіліны мастак трымаў на ўзбуджаным віяграй палавым органе кардонную таблічку "Міністэрства культуры". На далонях у яго быў надпіс "З усім згодны".

10:50 Бацькі вучняў менскай гімназіі №6 перадалі дырэктару ўстановы зварот з просьбай вызваліць пасаду. Пад зваротам падпісаліся 175 бацькоў навучэнцаў, піша Tut.by. Падпісанты абураныя тым, што адбывалася на выбарчым участку №27, дзе старшынёй была дырэктарка гімназіі.

Бацькі перадалі ў гімназію зварот з подпісамі 26 жніўня. Частка бацькоў перавяла сваіх дзяцей у іншыя школы, у тым ліку прыватныя.

Паводле вывешанага пратаколу, на ўчастку №27 Лу-кака набраў 815 галасоў, а Сьвятлана Ціханоўская — 185. Паводле зьвестак плятформы "Голас", на №27 участку за Ціханоўскую прагаласавалі 373 чалавекі, 248 выбаршчыкаў пацьвердзілі свой голас фотаздымкам бюлетэня. За Лу-каку на плятформе пакінулі 1 голас, але ён не пацьверджаны фота бюлетэня.

11:04 Зранку невядомыя ў цывільным выкралі ў мікрараёне "Маяк Менску" маці дваіх дзяцей. Відэа, як невядомыя людзі запіхваюць жанчыну ў аўтамабіль, абляцела сацыяльныя сеткі.

Пра затрыманьне Любові Кавальчук паведаміў яе муж Уладзімер.

— Яна не хуліган, нічога супрацьпраўнага яна не рабіла, яна добрапрыстойны чалавек. Я ўражаны гэтымі дзеяньнямі. Думаю, што гэта міліцыя, — кажа Ўладзімер. — Каля 8:40 неапазнаныя людзі гвалтам пасадзілі жонку ў чорнае "Аўдзі". Яна крычала пра дапамогу, але ранкам было мала людзей. Мінакі зьнялі відэа, шмат хто гэта бачыў, затрыманьне было сілавое, — расказвае Ўладзімер. — Думаю, што спрабуюць сілай выбіць подпіс пад абавязаньнем сядзець ціха і ні ў чым не ўдзельнічаць. Яна размаўляла зь людзьмі, зьбірала подпісы па жыцьці раёну, па забудоўніку, займалася праблемамі ў таварыстве ўласьнікаў. Таксама зьбірала подпісы за адкліканьне дэпутата ў нашай акрузе. Яна чалавек актыўны.

Уладзімер кажа, што ўчора жонка атрымала дзіўны званок з прапановай "пагутарыць". Таксама была прапанова паразмаўляць з участковым міліцыянтам на вуліцы, нібыта "яна была сьведкай, як камусьці падрапалі машыну". Муж сьцьвярджае, што жонка нічога падобнага ня бачыла.

У сям’і выхоўваецца двое непаўналетніх дзяцей. Дзе цяпер знаходзіцца Любоў Кавальчук, муж ня ведае. Ён абзвоньваў РУУС і ЦІП, але там яе не знайшоў.

11:56 1 верасьня ў Беларусі заклікалі да ўсеагульнага страйку. АМАП пачаў жорстка затрымліваць калёну з сотні студэнтаў на плошчы Перамогі ў Менску.

12:08 АМАП заблякаваў галоўны корпус БДУ. У Менску не пускаюць студэнтаў МДЛУ ва ўнівэрсітэт, а галоўны корпус БДУ заблякаваў АМАП, адцясьняюць студэнтаў у двор.

12:09 У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі па стане на 11:20 1 верасьня няма ніякіх тлумачэньняў прычынаў нядопуску на тэрыторыю краіны грамадзяніна Беларусі, мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік ведамства Антон Бычкоўскі.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў у Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі запыт з патрабаваньнем тлумачэньня, чаму 31 жніўня яго не дапусьцілі ў Беларусь. Ён чакае адказу, знаходзячыся за мяжой.

Свой запыт рыхтуе і курыя Менскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкага касьцёла, на чацьвер заплянаванае тэрміновае пасяджэньне курыі. Занепакоенасьць сытуацыяй выказалі ў Ватыкане, паведаміў Свабодзе прэсавы сакратар Беларускага каталіцкага касьцёла айцец Юры Санько.

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі накіраваў зварот да духавенства, кансэкраваных асобаў і вернікаў, у якім заклікае іх да асаблівай малітвы за Бацькаўшчыну, Касьцёл у Беларусі і арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому не дазволілі вярнуцца на Радзіму.

12:18 Каго затрымалі падчас студэнцкага пратэсту ў Менску. Праваабаронцам "Вясны" вядомыя імёны трох затрыманых сёньня студэнтаў:

1. Уладзіслаў Стасевіч
2. Вікторыя Гранкоўская
3. Дзьмітры Астроўскі

Таксама затрымалі двух журналістаў "Эўрарадыё": Марыю Вайтовіч і Рамана Гадуна.

12:36 Студэнцкі марш працягваецца ў цэнтры Менску.

Тым часам у Менску каля прахадной МЗКЦ сабраліся каля 70 чалавек. Людзі размаўляюць, вырашаюць, што рабіць. Зьявілася міліцыя. Папярэджваюць, што акцыя незаконная. Людзі крычаць "Сыходзь!".

12:44 Прадстаўнік рэктарату Лінгвістычнага ўнівэрсытэта пагражае студэнтам АМАПам.

13:09 Да маршу студэнтаў далучаецца больш людзей. Студэнты ідуць па Менску непрадказальным маршрутам. Прайшоўшы праз парк Горкага, марш скіраваўся ў бок праспэкту Незалежнасьці.

13:12 Акцыя пратэсту каля Унівэрсытэту культуры ў Менску.

13:14 Акцыі салідарнасьці каля прахадной МЗКЦ і каля ЦЭЦ-4 у Менску.

13:21 Каля галоўнага корпусу Белдзяржунівэрсытэту невядомы ў цывільнай вопратцы і чалавек у вайсковай форме напалі на групу студэнтаў і выкладчыкаў, якія выйшлі на пратэст з нацыянальнай сымболікай.

Большай частцы ўдзельнікаў акцыі ўдалося зьбегчы, але, як бачна з відэа Tut.by, быў затрыманы выкладчык БДУ Вадзім Белявец. Куды яго адвезьлі, пакуль невядома.

13:37 Да Акадэміі мастацтва таксама выйшлі студэнты.

13:39 У Горадні выйшлі каля 20 студэнтаў унівэрсытэту імя Янкі Купалы. Яны выйшлі пад галоўны корпус унівэрсытэту зь бел-чырвона-белым сьцягам, сталі ў ланцуг. Да іх выйшаў прарэктар у выхаваўчай рабоце Васіль Сянько і папярэдзіў выхаванцаў, што палітычныя акцыі на тэрыторыі ўнівэрсытэту праводзіць нельга, але можна на іншай пляцоўцы. Моладзь працягвае проста стаяць. Іх здымае на відэа "ціхар", побач стаіць міліцэйскі бус.

13:44 Да маршу студэнтаў далучылася калёна з Акадэміі мастацтваў.

13:45 Ужо 17 чалавек затрымалі на маршы студэнтаў у Менску.

13:55 Супрацоўнікі кампаніяў Парку высокіх тэхналёгіяў выйшлі ў абед на акцыю салідарнасьці ў Менску.

14:06 Калёна студэнтаў на вуліцы Казлова ў Менску,

14:18 Паводле Nexta, проста цяпер у Менску ідзе марш будаўнікоў — па вуліцы Арлоўскай у бок Палацу незалежнасьці.

14:36 Марш студэнтаў у Менску працягваецца. Па абодвух баках вуліцы Першамайскай калёна падыходзіць да скрыжаваньня з вуліцай Пуліхава.

14:54 Калёна пратэстоўцаў ідзе ад МТЗ у цэнтар, студэнты — па вуліцы Янкі Купалы да праспэкту Незалежнасьці.

14:59 Міліцыя і АМАП перакрылі вуліцу Карла Маркса і падыход да Кастрычніцкай плошчы на праспэкце Незалежнасьці, перадае наш карэспандэнт. Студэнты рухаюцца па вуліцы Купалы, перасякаюць праспэкт Незалежнасьці.

Паводле Tut.by, студэнтаў БНТУ, якія засталіся на парах, не выпускаюць з аднаго з карпусоў.

15:03 АМАП перагарадзіў вуліцу Купалы, студэнцкі марш пайшоў па Інтэрнацыянальнай.

15:03 Больш за тысячу супрацоўнікаў і навучэнцаў Акадэміі мастацтваў запатрабавалі новых выбараў.

Выкладчыкі, супрацоўнікі, выпускнікі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў апублікавалі адкрыты ліст, у якім запатрабавалі правядзеньня новых выбараў.

Аўтары звароту асудзілі ўжываньне гвалту супраць мірных пратэстоўцаў, а таксама разгон дэманстрацый. Таксама, на іх думку, выказваньне Лу-какі пра тое, што работнікам, якія не падтрымліваюць дзяржаўную ідэалёгію, ня месца ў беларускай сыстэме адукацыі, парушае права на дэмакратычную разнастайнасьць поглядаў, замацаванае ў арт. 4 Канстытуцыі Беларусі.

Яны выказваюць недавер да вынікаў галасаваньня на выбарах 9 жніўня і патрабуюць правядзеньня новых адкрытых і сумленных выбараў.

Аўтары адкрытага ліста заяўляюць, што не замахваюцца на нацыянальную бясьпеку, але патрабуюць захаваньня грамадзянскіх правоў, свабодаў і права на волевыяўленьне.

15:04 Выкладчыкі БНТУ не далі студэнтам далучыцца да калёны пратэстоўцаў. Калі калёнаі Маршу студэнтаў ішла па праспэкту Незалежнасьці ў Менску каля галоўнага корпуса Беларускага нацыянальнага тэхнічнагаі ўнівэрсытэту, удзельнікі акцыі скандавалі "БНТУ! БНТУ!", але адтуль ніхто выйсьці ня змог.

— Хоць дзьверы былі адчыненыя, але ўздоўж агароджы стаялі кіраўнікі факультэтаў і кантралявалі, каб ніхто са студэнтаў ня выйшаў, — расказаў адзін з выкладчыкаў унівэрсытэту.

15:09 Івана Краўцова, Паўла Данэйку і Юрыя Губарэвіча — сябраў Каардынацыйнай рады — выклікалі ў Сьледчы камітэт на заўтра 2 верасьня ў статусе сьведкаў.

Працягваецца ціск на Вольгу Кавалькову, сябра прэзыдыюма Каардынацыйнай Рады, якая адбывае адміністратыўнае пакараньне ў СІЗА Жодзіна, паведаміў прэс-сакратар Рады.

Стала вядома, што ў сераду 2 верасьня да яе зьбіраюцца наведацца сьледчыя з СК па крымінальнай справе, заведзенай на сябраў Каардынацыйнай рады. Вольгу Кавалькову дапытаюць у якасьці сьведкі. Адвакат будзе настойваць на прысутнасьці пры допыце.

15:16 Менск. Студэнцкая калёна пайшла на Зыбіцкую.

15:19 Менск. Міліцыя спыніла калёну студэнтаў на вуліцы Няміга.

15:32 Вызвалілі выкладчыка БДУ, які спрабаваў абараніць студэнтаў ад затрыманьня.

Вадзім Белявец, выкладчык гістарычнага факультэта БДУ, быў затрыманы на плошчы Незалежнасьці падчас студэнцкай акцыі.

— Я думаю, што гэты паход з пэтыцыяй, папраўдзе, быў асуджаны на такога кшталту эксцэсы. Бо, наколькі я ведаю сытуацыю, будынак, да якога ішлі студэнты, зьяўляецца стабільнай пляцоўкай органаў унутраных справаў і гэтак далей, — расказаў Вадзім Белявец. — Я спрабаваў пераканаць студэнтаў, што гэта будзе мець наступствы. Але калі я пабачыў, што студэнтаў затрымліваюць людзі ў цывільным, я папрасіў іх прадставіцца, яны не назваліся, і мяне затрымалі. Я не супраціўляўся.

Выкладчыка завезьлі ў Маскоўскі РУУС, узялі паказаньні і адпусьцілі. За гэты час шматтысячныя калёны студэнтаў ужо ішлі па вуліцах Менску.

— Я думаю, што іхныя патрабаваньні справядлівыя. Я прытрымліваюся падобных поглядаў, — кажа Вадзім Белявец. — Трэба думаць пра фармат акцый і больш узважана падыходзіць да іх.

Белявец кажа, што 18 жніўня рэактарам БДУ было прынята рашэньне не звальняць супрацоўнікаў і студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях. Таму ён спадзяецца, што зь ім "усё будзе добра".

Вадзім Белявец — вядомы беларускі гісторык, археоляг, аўтар шэрагу значных навуковых прац.

15:43 Як студэнты прарывалі міліцэйскі шэраг на Нямізе ў Менску.

16:15 Студэнты прайшлі вуліцамі старога гораду і выйшлі на праспэкт Незалежнасьці каля будынку КДБ, перадае наш карэспандэнт. Каля КДБ іх сустрэў ланцуг міліцыі, але моладзь пабегла праз дарогу на іншы бок вуліцы

Тым часам, адпусьцілі амаль усіх затрыманых на сёньняшнім маршы студэнтаў у раёне плошчы Перамогі ў Менску, піша "Белсат". Яны былі ў Савецкім РУУС, цяпер там застаўся хіба адзін затрыманы.

16:16 Футбалісты беларускага клюбу "Крумкачы" 1 верасьня выйшлі на матч супраць "Дынама" у цішотках з надпісам "Мы супраць гвалту". На матч таксама выйшлі затрыманыя 30 жніўня па справе аб нападзе на міліцэйскі аўтамабіль футбалісты Сяргей Казека і Павал Расолька. Крымінальную справу супраць іх 31 жніўня спынілі.

У Менску пачаўся матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе паміж камандамі "Крумкачы" і "Дынама" Менск.

"Дынама" ўвяло мяч у гульню, але "Крумкачы" адмовіліся гуляць далей, сталі і пачалі аплядаваць. Дынамаўцы таксама сталі. Іх падтрымалі трыбуны заўзятараў, якія таксама пляскалі на вачах у АМАП. Пэрформанс доўжыўся хвіліну, пасьля чаго гульня аднавілася. Палітычных лёзунгаў не было, наш перадае карэспандэнт са стадыёна.

16:16 АМАП толькі што затрымаў некалькі чалавек на скрыжаваньні Сьвярдлова і Кірава, перадае наш карэспандэнт. Пасьля каля стадыёна "Дынама" на Кірава затрымалі некалькі дзясяткаў студэнтаў, якія ішлі калёнай. Рэшта разьбеглася. Цяпер тут каля сотні студэнтаў.

16:33 "Ланцуг салідарнасьці" каля ліцэя БДУ ў Менску. Сярод яго ўдзельнікаў былыдырэктар ліцыю Макар Шніп.

16:41 АМАП паваліў на асфальт жанчыну каля стыдыёна "Дынама".

16:59 Жорсткія затрыманьні студэнтаў сёньня ў Менску.

17:05 Падчас асьвятленьня акцыі пратэсту студэнтаў сілавікі затрымалі журналістаў Tut.by Надзею Калініну і Аляксея Суднікава, журналіста Белапан Андрэя Шаўлюгу і журналіста-фрылянсэра Васіля Сямашку.

Tut.by паведамляе, што іх журналістаў цяпер вязуць у РУУС: па словах супрацоўнікаў міліцыі, "праверыць акрэдытацыю".

Таксама на маршы студэнтаў затрыманыя супрацоўнікі "Комсомольской правды" ў Беларусі: фатограф Сьвятаслаў Зоркі, апэратар Мікіта Недаверкаў і карэспандэнт Марыя Элешевіч.

Маскалёўскае інфармагенцтва РИА "Новости" пішуць, што адным з затрыманых у Менску журналістаў быў іх карэспандэнт.

17:07 Студэнты БДЭУ паведамляюць, што ранкам каля галоўнага корпусу ўнівэрсытэту "людзі ў цывільным" затрымалі навучэнцаў, сярод якіх ёсьць людзі з інваліднасьцю і шэрагам хранічных захворваньняў. Паводле апошняй інфармацыі, іх вязуць на Акрэсьціна.

У адной зь дзяўчат цукровы дыябэт. Ёй патрэбен укол інсуліну і ежа. Ніякай інфармацыі пра яе не даюць. У іншага затрыманага — астма.

17:08 У Бабруйску асудзілі на 7 сутак Віталя Красьніцкага, былога рабочага "Белшыны" і ініцыятара стварэньня страйкаму на прадпрыемстве. Яго абвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Судзілі 31 жніўня, але родныя даведаліся пра гэта толькі сёньня.

17:32 1 верасьня ў Менску ўжо затрымалі дзясяткі чалавек. Колькасьць затрыманых у Менску за 1 верасьня ўжо дасягнула як мінімум 53 чалавек — гэта толькі тыя, прозьвішчы каго вядомыя, паведамляе Праваабарончы цэнтар "Вясна". Студэнтаў, затрыманых зранку, адпусьцілі без складаньня пратаколаў.

Сьпіс затрыманых, паводле "Вясны":

1. Уладзіслаў Стасевіч.
2. Вікторыя Гранкоўская.
3. Дзмітрый Астроўскі.
4. Марыя Вайтовіч — журналістка "Эўрарадыё", вызвалілі.
5. Раман Гадун — журналіст "Беларусы і рынак", вызвалілі
6. Раман Самуйлаў
7. Алег Кузьміч
8. Дзмітрый Крыванос.
9. Дзмітрый Шулюк.
10. Вадзім Белявец — выкладчык гістфаку БДУ, вызвалены.
11. Севасцьян Зарэ
12. Глеб Шаўчэнка.
13. Арцём Бабіч.
14. Марыя Шэрышэўская — павезлі ў РУУС Заводскага раёна.
15. Ангеліна Гаўрыленка
16. Анастасія Лазарава
17. Андрэй Савіч.
18. Уладзіслаў Ісачанка — затрыманы каля Трактаргана заводу.
19. Станіслаў Гладчанка — затрыманы каля Трактаргана заводу.
20. Мікіта Астроўскі — вызвалены
21. Данііл Дарафееў
22. Любоў Кавальчук — вызвалена, аштрафавалі на 10б.в. за ўдзел у акцыі.
23. Аляксандр Пятровіч — затрыманы ноччу.
24. Багдан Кліцуноў.
25. Ксенія Плужнікава — каля МТЗ.
26. Іван Смаляк.
27. Высоцкі Арсеній
28. Мацюшэўскі Максім
29. Юрый Гаўрыловіч
30. Ян Бартніцкі
31. Данііл Карпінчык.
32. Вольга Нікіфарава
33. Сяргей Пузырёк
34. Дзіяна Каліноўская
35. Аляксандр Шкрабаў.
36. Ягор Аніферык
37. Кірыл Жарын
38. Арсеній Дзевалтоўскі-Гінтаўт
39. Павел Скрыцкі
40. Сяргей Сасункевич.
41. Сяршей Неўдах
42. Караліна Барысава
43. Канстанцін Ільюкевіч
44. Ілля Сянько
45. Андрэй Шаўлюга — фотакарэспандэнт "БелаПан"
46. Васіль Сямашка — журналіст
47. Аляксей Суднік — журналіст Tut.by
48. Надзея Калініна — журналістка Tut.by
49. Яўген Дзенісенка
50. Марыя Эляшевіч — журналістка "Камсамольскай праўды".
51. Святаслаў Зоркі — фатограф "Камсамольскай праўды",
52. Мікіта Недаверкаў — аператар

Агульная колькасьць затрыманых пасьля 9 жніўня перавысіла як мінімум 8100 чалавек.

17:46 На праспэкце Незалежнасьці ў Менску, дзе студэнты прарвалі ачапленьне, зноў пачаліся сутычкі паміж удзельнікамі акцыі і АМАПам, паведамляе KyKy.org.

17:48 АМАП разагнаў акцыю ля Ліцэя БДУ.

Да акцыі ля Ліцэя БДУ пад'ехаў АМАП. Удзельнікі акцыі кінуліся наўцёкі ад сілавікоў, частка зь іх зайшла ў памяшканьне ліцэю. Відавочцы паведамляюць, што ў аднаго чалавека ўцячы не атрымалася — яго затрымалі, паведамляе "Белсат".

18:00 Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус адхіліў абвінавачваньні з боку міністра замежных спраў Масковіі Лаўрова, што Літва дзейнічае недэмакратычнымі мэтадамі з кандыдатам ад беларускай апазыцыі Сьвятланай Ціханоўскай, — піша агенцтва Delfi.

— Літва ня ўмешваецца ва ўнутраныя справы іншых краін, у тым ліку Беларусі, бо ў яе на гэта няма права і няма такіх намераў. Адзінае, мы ўмяшаліся, калі дапамаглі тым, у дачыненьні да каго паўстала пагроза бясьпецы, а можа і жыцьцю. Такіх было звыш 60, ня толькі Ціханоўская. Супраць іх на самой справе выкарыстоўваліся гэтыя недэмакратычныя мэтады, пра якія кажа Лаўроў, — дадаў міністар.

Адносна Сьвятланы Ціханоўскай і яе штабу рэальны ўнёсак Літвы — гэта прыстаўленая ахова, адзначыў кіраўнік МЗС. Ва ўсім астатнім яны дзейнічаюць аўтаномна, маюць зносіны з тымі, з кім хочуць кантактаваць.

18:07 Экспэрты ААН заявілі, што ім вядома пра 450 задакумэнтаваных выпадкаў катаваньняў і жорсткага абыходжаньня зь людзьмі, пазбаўленымі волі пасьля "спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў" 9 жніўня, якія прывялі да масавых пратэстаў і арыштаў.

Большасьць людзей, якія зьніклі бязь вестак, былі знойдзеныя. Але выклікае трывогу той факт, што месцазнаходжаньне і стан здароўя сама меней 6 чалавек, як паведамляецца, невядомыя іх сваякам, гаворыцца ў паведамленьні.

Таксама экспэрты ААН атрымалі паведамленьні пра гвалт у адносінах да жанчын і дзяцей, уключаючы сэксуальны гвалт і згвалтаваньне гумовымі дубінкамі.

Сярод прыкладна 6700 чалавек, затрыманых у апошнія тыдні падчас мірных акцый пратэсту, ёсьць журналісты і мінакі, якія былі адвольна арыштаваныя і пасьпешліва асуджаныя. 29 жніўня ўрад адклікаў акрэдытацыю 17 журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ, адзначаецца ў паведамленьні.

18:09 На думку былога памочніка прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джона Болтана, цяпер "палітычнае выжываньне" Лу-какі залежыць ад Крамля.

"Лу-кака, магчыма, яшчэ не ўсьведамляе гэтага, але зварот да Масквы па дапамогу, хутчэй за ўсё, азначае, што ён адмаўляецца ад улады ў Менску", — напісаў экс-памочнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў сваім камэнтары, апублікаваным газэтай The Daily Telegraph.

Болтан лічыць, што грамадзяне Беларусі павінны вырашыць, ці сапраўды яны хочуць свабоды і незалежнасьці, і вызначыцца, "ці будзе іх рэвалюцыя празаходняй ці прамаскалёўскай". Пры гэтым экс-памочнік амэрыканскага прэзыдэнта ўпэўнены, што Масковія не дапусьціць новай каляровай рэвалюцыі на сваіх межах.

18:12 На волю ня выйшаў Ігар Маслоўскі — берасьцейскі абласны кіраўнік БСДП ("Грамада"). Як піша "Белсат", сёньня яго мусілі вызваліць пасьля 5 дзён арышту, ды сваякам паведамілі, што на яго склалі яшчэ адзін пратакол.

18:13 Факты гавораць, што адбываецца перасьлед Касьцёла — каталіцкі герарх адказаў Лу-каке.

Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі ў інтэрвію Catholic.by даў ацэнку сытуацыі вакол Касьцёлу ў Беларусі.

— Сытуацыя сапраўды ненармальная. Відавочна, што на Касьцёл спрабуюць аказваць ціск, а значыць, адбываецца перасьлед Касьцёлу, хоць пра гэта ніхто адкрыта ня кажа. Зрэшты, і ў савецкія часы змаганьня зь верай і Касьцёлам ніхто адкрыта не казаў пра перасьлед, хоць ён быў вельмі жорсткі. Пра тое, што сытуацыя цяпер падобная, гавораць факты.

Усе заявы арцыбіскупа Кандрусевіча знаходзяцца ў адкрытым доступе, кожны іх можа прачытаць і зрабіць высновы. Прадстаўнікі Касьцёлу, перадусім біскупы, маюць права і абавязак ня быць абыякавымі да таго, што адбываецца ў грамадзтве, асабліва ў такой сытуацыі, якая сёньня склалася. Гэта ўжо не палітыка, гэта сапраўдны гуманітарны крызіс, які пагражае стаць катастрофай, калі нічога не рабіць, — адзначыў ён.

18:15 Спрэчка паміж Ціханоўскай, Бабарыкам і Калесьнікавай аслабляе пратэсты, мяркуе палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.

Справа нават ня ў тым, хто мае рацыю. Калі Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава і Вераніка Цапкала аб'ядналіся (ці дэманстравалі адзінства), гэта прывяло і да аб'яднаньня прыхільнікаў Ціханоўскіх, Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. Зараз былое адзінства пад пытаньнем. Пазыцыя Ціханоўскай — я перамагла, галоўная задача — сыход Лу-какі. Пазыцыя штабу Бабарыкі — прыярытэт: стварэньне партыі і канстытуцыйная рэформа.

Для Маскові плян Ціханоўскай непрымальны. Для Захаду ён таксама занадта радыкальны: яна сябе прэзыдэнтам не абвясьціла, яе такім ніхто на Захадзе не прызнае, гавораць пра дыялёг, вынікам якога могуць быць кампрамісныя варыянты.

У той жа час плян каманды Бабарыкі да пэўнай ступені сугучны з прапановамі і Лу-какі, і Захаду, і Масковіі. Пры гэтым трэба ўлічваць, што зь перадвыбарчых трох штабоў хаця б нейкія кадры засталіся ў Беларусі і на свабодзе пераважна толькі ад штабу Бабарыкі.

Посьпех пляну Ціханоўскай можа забясьпечыць толькі перамога пратэсту, прычым перамога насуперак пазыцыі Масковіі і не зусім у рэчышчы пазыцыі Захаду. У той жа час плян штабу Бабарыкі нейкай хуткай перамогі не прадугледжвае па вызначэньні.

Усе гавораць, што брак лідэраў у беларускай рэвалюцыі — вялікая яе слабасьць. Ну, а калі яе ўсё ж наяўныя ці то лідэры, ці то сымбалі ўваходзяць у клінч, уступаюць у публічную спрэчку наконт стратэгічных мэтаў — гэта ўзводзіць слабасьць у квадрат, лічыць наш палітычны аглядальнік Юры Дракахруст.

18:17 Менск: студэнты мэдунівэрсытэту ў ланцугу салідарнасьці на Пятроўшчыне.

18:18 Аналітык Маскоўскага цэнтру Карнэгі Андрэй Калесьнікаў лічыць, што Лу-каку ня ўдасца ўцячы ад "мяккай і паўзучай анэксіі Беларусі". На яго думку, кіраўнік Беларусі можа захаваць сваю ўладу, аддаўшы Беларусь Пуйлу.

— З высокай верагоднасьцю можна сьцьвярджаць, што ў абмен на падтрымку А. Лу-кака мог паабяцаць паглыбленьне інтэграцыі Беларусі з Масковіяй. І менавіта гэтае пытаньне можа стаць галоўным падчас заплянаванага візыту беларускага палітыка ў Маскву, — лічыць аналітык Маскоўскага цэнтру Карнэгі.

Цалкам меркаваньне экспэрта прыводзіць маскалёўскае выданьне Meduza.

18:21 Лідарку стракаму супрацоўніцу "Гроднапрамбуд" Юлію Сьліўко выклікалі ў Сьледчы камітэт і дапыталі ў якасьці сьведкі па Крымінальным артыкуле 342 (Арганізацыя або падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або ўдзел у іх). Да таго ж, яе выклікаюць павесткай у РАУС па невядомай прычыне.

Па некалькіх ранейшых месцах жыхарства Сьліўко прыходзілі невядомыя людзі, прадстаўляліся суседзям праваахоўнікамі, зь якой прычыны — невядома. Сама Юлія расцэньвае такія дзеяньні як запужваньне і ціск за ейную грамадзкую пазыцыю. Раней яна плянавала ўдзельнічаць у забастоўцы на прадпрыемстве, выступала на мітынгу і ў мэдыя. Сьліўко з сынам часова не жыве па сваім сталым месцы жыхарства, бо баіцца перасьледу.

18:24 Праваабарончы цэнтар "Вясна" апублікаваў справаздачу аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў жніўні. Непрапарцыйнае з боку сілавікоў ужываньне фізычнай сілы, спэцсродкаў і зброі (баявой, сьвятлашумавых гранат, гумовых куляў) прывяло да шматлікіх раненьняў удзельнікаў сходаў. Як мінімум 3 ўдзельнікі пратэстаў загінулі ў выніку стральбы або неаказаньня мэдычнай дапамогі.

Цягам месяца больш за 7500 грамадзян былі затрыманыя за ўдзел у мірных акцыях. Нэгатыўную рэакцыю беларускай і міжнароднай грамадзкасьці выклікалі факты катаваньняў і іншага бесчалавечнага абыходжаньня. "Вясна" задакумэнтавала ня менш за 500 выпадкаў катаваньняў, што сьведчыць пра іх сыстэмнасьць.

На гэты момант у турмах 41 палітвязень, якіх прызнае такімі беларуская праваабарончая супольнасьць. У краіне фактычна ўведзеная цэнзура: заблякаваны доступ да шматлікіх інфармацыйных і праваабарончых сайтаў.


18:25 Людзі ў Менску пачынаюць зьбірацца на плошчы Незалежнасьці. Як піша Tut.by, там цяпер каля ста чалавек, а Чырвоны касьцёл абкружаюць сілавікі.

Праз 20 хвілінаў каля 10 супрацоўнікаў АМАПу перакрылі ўваход у падземны пераход каля Галоўпаштамту. Каля ўваходу ў гатэль "Менск" таксама да 10 супрацоўнікаў АМАПу.

18:40 У Магілёве журналіста асудзілі на 8 сутак арышту. Ён абвясьціў галадоўку.

1 жніўня Ленінскі суд Магілёва асудзіў журналіста інтэрнэт-выданьня "Магілёўскі рэгіён 6tv.by" Аляксандра Сабалеўскага на 8 сутак адміністрацыйнага арышту. На знак пратэсту супраць незаконнага зьняволеньня журналіст абвясьціў галадоўку.

Судзьдзя Вікторыя Палякова прызнала Аляксандра Сабалеўскага вінаватым у парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Паводле прысуду, ён удзельнічаў 30 жніўня ў несанкцыянаваным шэсьці. Сваёй віны Сабалеўскі не прызнаў. Ён заявіў, што ня ўдзельнічаў у шэсьці, а прысутнічаў на ім як журналіст і вёў зь яго стрым, які трансьляваўся на сайце "Магілёўскі рэгіён 6tv.by". Журналіст настойваў, што не выкрыкваў лёзунгаў і не трымаў транспарантаў.

Аляксандра Сабалеўскага затрымалі 31 жніўня на "Маршы міру і незалежнасьці", калі ён адстаў ад калёны, фіксуючы, як жылец дома скідаў на пратэстоўцаў збанкі з кветкамі. Пра гэта ён паведаміў міліцыянтам. Неўзабаве яго схапілі людзі ў цывільным і занесьлі ў мікрааўтобус. У аўтобусе забралі рэпартэрскі рыштунак. Да суду журналіста двое сутак трымалі ў ізалятары. Цалкам чытайце тут.

18:43 Каля 20 студэнтаў Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта прыйшлі да чыгуначнага вакзалу на акцыю незалежнасьці. Яны проста стаялі без сымболікі і лёзунгаў. Хутка да іх прыехаў АМАП, чацьвярых чалавек затрымалі.

18:45 Лу-кака вельмі няўдала патлумачыў, чаму мітрапаліта Кандрусевіча не пусьцілі ў Беларусь.

Паводле Лу-какі, кіраўнік каталіцкай царквы нечакана выехаў для кансультацый у Варшаву і, атрымаўшы пэўныя задачы, вяртаўся ў Беларусь і трапіў у гэты сьпіс неўязных, які агульны ў Беларусі ды Масковіі. Тлумачэньне вельмі дзіўнае, бо сьпіс неўязных тычыцца толькі замежных грамадзян.
Лу-кака намякае, што, магчыма, Кандрусевіч мае два грамадзянствы. Па-першае, прэс-сакратар Каталіцкай царквы ў Беларусі Юрый Санько гэта адмаўляе. Кандрусевіч адмовіўся ад маскалёўскага грамадзянства 10 рокаў таму. Але нават, калі б у яго было два грамадзянствы, гэта ніяк ня можа быць падставаю для забароны на ўезд у Беларусь.
Дарэчы, былы кіраўнік БПЦ Павел быў грамадзянінам Масковіі, што груба парушала беларускае заканадаўства. Тым ня менш ён сем гадоў кіраваў беларускай царквой, і закон нікога не цікавіў.

Зь іншага боку, Тадэвуш Кандрусевіч — грамадзянін Беларусі. Паводле закону ніхто ня можа забараніць беларускаму грамадзяніну прыехаць на радзіму, піша аглядальнік Валер Карбалевіч.

18:59 Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа зьвярнуўся да Рады па правах чалавека ААН з заклікам у тэрміновым парадку абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі. На думку Наўседы, удзельнікам абмеркаваньня неабходна зьвярнуцца да Менску з заклікам устрымлівацца ад ужываньня сілы, забясьпечыць захаваньне ў краіне прынцыпаў міжнароднага права і правоў чалавека і пачаць мірную перадачу ўлады.

— Правядзеньне такой дыскусіі было б своечасовым і важкім крокам, — адзначыў Наўседа.

Ён таксама лічыць, што ААН і міжнародная супольнасьць маглі б больш актыўна падтрымліваць намаганьні краін Балтыі па выбудоўваньні дыялёгу ўладаў Беларусі з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і правядзеньні новых прэзыдэнцкіх выбараў

19:05 Увечары ля Чырвонага касьцёла жанчыны зноў сабраліся ў "ланцуг салідарнасьці". Міліцыя папярэджвае іх праз мэгафон, што акцыя не санкцыянаваная ўладамі, і просіць разысьціся. Жанчыны працягваюць стаяць.

19:12 1 верасьня каля ўнівэрмагу "Гомель" міліцыя затрымала раварыста Дзяніса Гаўрыленку, які праяжджаў побач з крамай зь бел-чырвона-белым сьцягам.

— Мяне затрымліваюць? За што? — спытаўся ў міліцыянтаў раварыст.

— Не затрымліваем, а дастаўляем у аддзел. Прычыну мы ня ведаем, там вам скажуць, — адказаў адзін зь міліцыянтаў.

Маладога чалавека спрабавалі разам з роварам запхнуць у "УАЗ Патрыёт", але ровар ня ўлез туды. Тады хлопца забралі аднаго, а ровар пакінулі каля ўнівэрмагу. Цяпер яго ахоўваюць чатыры міліцыянты.

19:14 Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Старавойтава не прыйшла на прыём выбарнікаў Каменнагорскай акругі №101 у Менску. На ўваходзе ў школу №12, дзе павінна была адбыцца сустрэча, людзі ўбачылі аб’яву, што прыём грамадзян адменены "ў сувязі з хваробай дэпутата".

Памочнікі дэпутаткі Старавойтавай на сустрэчу таксама не прыйшлі. У аб’яве выбаршчыкам прапанавана "аформіць зварот пісьмова". Калектыўны зварот павінен быць падпісаны "ўсімі зацікаўленымі асобамі": "Абяцаем дапамагчы ў выкананьні тых зваротаў, якія знаходзяцца ў кампэтэнцыі дэпутата".

Людзі, якія прыйшлі на сустрэчу, пачалі зьбіраць подпісы пад сваімі патрабаваньнямі, сярод якіх — ініцыяваць стварэньне парлямэнцкай камісіі па расьсьледаваньні злачынстваў, учыненых сілавікамі з 9 па 13 жніўня ў Менску супраць грамадзян. Далей чытайце па спасылцы.

 

19:28 Затрыманыя сёньня ў Менску журналісты знаходзяцца ў РУУС Кастрычніцкага раёну. Па словах начальніка РУУС, цяпер "высьвятляюць інфармацыю ў сумежных міністэрствах". Ён паабяцаў, што неўзабаве ўсіх адпусьцяць. З моманту затрыманьня журналістаў прайшло 2,5 гадзіны.

19:30 У Менску на выхадзе з крамы SPAR на Партызанскім праспэкце супрацоўнікі АМАП затрымалі актывіста анархісцкага руху Сяргея Неўдаха і студэнта БДУ Сяргея Сасункевіча. Іх павезьлі ў сінім мікрааўтобусе без апазнавальных знакаў у невядомым накірунку, паведаміла ў Facebook каардынатарка кампаніі Dissident.by Марына Касінерава.

У раёне стадыёна "Дынама" сёньня таксама затрымалі анархіста Ільлю Сянько.

А 22-ой гардзіне Марына Касінерава ўдакладніла, што Ілья Сянько знаходзіцца ў Ленінскім РАУС. Сілавікі зьбілі яго пры затрыманьні, у аўтобус "зацягвалі за ноздры", у РАУС да Ільлі прыехала хуткая. Сяргей Неўдах і Сяргей Сасункевіч цяпер знаходзяцца ў ізалятары Акрэсьціна.

19:36 Жанчыны на праспэкце Незалежнасьці ў Менску сталі ў кола і сьпяваюць "Купалінку", а таксама водзяць карагоды.

19:46 Да "ланцуга салідарнасьці" студэнтаў каля мэдычнага ўнівэрсытэта ў Менску прыехалі сілавікі. Людзі разьбегліся, калі ўбачылі іх.

20:06 На плошчы Незалежнасьці ў Менску вернікі пачалі маліцца. Прыехаў аўтазак з амапаўцамі.

Калі на плошчы зьявіліся амапаўцы ў чорнай форме, жанчыны сталі ў счэпку, каб ня даць затрымаць мужчын. Амапаўцы падыйшлі да жанчын з ланцугу салідарнасьці, размаўляюць. Пакуль нікога не затрымалі.

20:28 Акцыя на плошчы Незалежнасьці працягваецца. Супрацоўнікі АМАПу сышлі, пратэстоўцы сьпяваюць "Калыханку" і таксама паціху разыходзяцца.

21:08 Затрыманыя падчас асьвятленьня студэнцкай акцыі пратэсту журналісты застануцца ў РУУС Кастрычніцкага раёну прынамсі да раніцы.

Пра гэта па тэлефоне паведаміла карэспандэнтка Tut.by, якая знаходзіцца ў РУУС. На якой падставе ўтрымліваюць журналістаў, высьветліць не ўдалося. Пры гэтым начальнік РУУС неаднаразова казаў, што журналістаў хутка вызваляць.

Журналістаў Tut.by Надзею Калініну і Аляксея Суднікава, фотакарэспандэнта БелаПАН Андрэя Шаўлюгу і журналіста-фрылянсэра Васіля Сямашку затрымалі на вуліцы Кірава ў раёне стадыёна "Дынама" ў Менску ў 16:55.

21:21 З плошчы Незалежнасьці пратэстоўцы калёнай рушылі па праспэкце да плошчы Перамогі. У раёне плошчы Перамогі пратэстоўцы разышліся.

21:42 Зьнік 11 жніўня, знайшлі мёртвым нібыта каля "Рыгі". Амаль месяц калегі ня ведалі, куды зьнік мянчук. (Яшчэ адзін забіты лукашэнкаўскімі выблядкамі мірны грамадзянін! —   "Ju.K.")

22:08 Лу-кака сказаў, што на БТ журналісты "чакалі рэвалюцыі", і падзякаваў RT за дапамогу.

Падчас візыту ў Баранавічы Лу-кака сказаў журналісту RT, што некаторыя беларускія журналісты пасьля пачатку пратэстаў у краіне "хайпанулі на гэтай тэме".

— Яны ўжо загадзя сфармавалі адзін канал, другі, трэці, калектыў, і чакалі, калі рэвалюцыя адбудзецца. Вы разумееце, у гэты складаны пэрыяд наколькі былі важныя вы для нас. І тое, што вы тэхнічна паказалі, тэхнары вашыя, і журналісты... і кіраўніца вашая. Гэта вельмі дорага каштуе, — кажа Лу-кака.

Кіраўніца RT Маргарыта Сіманьян адмаўляла, што супрацоўнікі каналу былі накіраваныя ў Менск для працы ў Белтэлерадыёкампаніі. Аднак Лу-кака падзякаваў і ёй.

22:24 Пад падпіску аб нявыезьдзе з СІЗА КДБ выпусьцілі Алену Карагачову, асабістую памочніцу Віктара Бабарыкі, паведамляе прэс-служба палітыка. Па словах сына Алены, зь ёй усё добра і яна вельмі задаволеная.


"Радыё Свабода", 1 верасьня 2020 р.

 


ЗША дапусцілі ўвядзенне санкцый супраць Масковіі за ўмяшальніцтва ў справы Беларусі


Вашынгтон сочыць за развіццём сітуацыі ў нашай краіне.

Вашынгтон можа ўвесці новыя санкцыі супраць Масквы ў выпадку адкрытага ўмяшання Масковіі ў справы Беларусі, піша Reuters са спасылкай на прадстаўніка амерыканскай адміністрацыі.

Адзначаецца, што ЗША таксама дапускаюць ўвядзенне абмежаванняў супраць сямі беларускіх чыноўнікаў у сувязі з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў.

Раней прэзідэнт РФ Пуйло заявіў, што стварыў па просьбе Лу-какі "рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі".

Захад расцэньвае гэтую заяву як спробу ўмяшання ў справы Беларусі.

 


На шматлікіх прадпрыемствах кіраўніцтва выступае супраць улады


Мае месца сабатаж і ігнараванне распараджэнняў.

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук распавёў 31 жніўня, што стачачны рух на беларускіх прадпрыемствах выкарыстоўвае новыя метады, паведамляе сайт naviny.by.

Са слоў кіраўніка БКДП, на некаторых прадпрыемствах "мае месца сабатаж, ігнараванне загадаў". Пры гэтым, Аляксандр Ярашук сцвярджае, што ў іх удзельнічае кіраўніцтва некаторых прадпрыемстваў, а не толькі працоўныя.

— У нас шмат фактаў, калі на прадпрыемствах, у тым ліку буйных, стратэгічных, уся адміністрацыя і ІТР выступаюць супраць улады, — распавяла кіраўніца прафзвязаў, не сказаўшы, на якіх прадпрыемствах такая сітуацыя.

Усё гэта адаб'ецца на эканоміцы краіны.

— Нескладана сабе ўявіць, аб якой якасці працоўнага працэсу можа ісці гаворка. Нармальнага вытворчага працэсу на прадпрыемствах ужо не будзе. У якой ступені будзе паралізаваная эканоміка, можна толькі меркаваць, але яна і так не ў найлепшым стане, — удакладніў Аляксандр Ярашук.

 


На МКАД каля Парку высокіх тэхналёгій акцыі праходзяць у тры зьмены


На МКАД (Менская кальцавая аўтамабільная дарога) каля Парку высокіх тэхналёгій акцыі пратэсту праходзяць у тры зьмены. Зараз там зноў сабраліся людзі ды ўзьнялі бел-чырвона-белыя сьцягі, паведамляе телеграм-канал "Баста".

 


"Прапаў 11 жніўня, знайшлі мёртвым нібыта каля "Рыгі"

 

53-рочны працаўнік Менскага завода шасцерняў знік падчас жорсткага разгону пратэстаў.

Апошні раз Аляксандра Будніцкая бачылі раніцай 11 жніўня, мужчына яшчэ спаў, а пасля абеду павінен быў выйсці на змену, піша tut.by. На працы Аляксандр так і не з'явіўся, не вярнуўся і ў інтэрнат, дзе жыў апошнія два рока. Яго калегі напісалі заяву ў міліцыю аб знікненні чалавека, а ў панядзелак, 31 жніўня, даведаліся: Будніцкая няма ў жывых, нібыта яго цела знайшлі недалёка ад гандлёвага цэнтра "Рыга".

— Аляксандр жыў у нашым інтэрнаце і працаваў на Мінскім заводзе шасцерань, са сваякамі асабліва сувязь не падтрымліваў, жыў так — праца-дом-праца, — Сяргей тлумачыць, чаму менавіта калегі забілі трывогу, калі 11 жніўня Аляксандр Будніцкая не выйшаў у другую змену. — Я падняў шуміху на працы, што прапаў чалавек, чаму ніхто не шукае.

Аляксандру 53 рочны, адзін час жыў у Масковііі, разведзены, а два гады таму пасяліўся ў інтэрнаце на вуліцы Батанічнай. Тыя, хто жыў з ім у адным блоку, распавядаюць: мужчына па выхадных ездзіў у лес за грыбамі і ягадамі, мог выбрацца за пакупкамі на Камароўку, але часцей быў у сваім пакоі. Што да алкаголю, то, па словах суседзяў Аляксандра, ён мог выпіць, але ў запой не сыходзіў.

— З Аляксандрам мы жылі ў адным пакоі, вечарам 10 жніўня я вярнуўся позна, ён ужо спаў, але спытаў: "Адкуль ты, Паўлавіч, прыйшоў?" І ўсё. Раніцай сышоў у першую змену, Аляксандр яшчэ спаў, вярнуўся пасля працы, а яго няма — адну ноч, другую. Раней ён не знікаў, а калі куды-то ехаў, тэлефанаваў мне, каб я не перажываў, — распавядае сусед Генадзь.

Іншы сусед па блоку, Сяргей, успамінае апошнюю размову з Аляксандрам Будніцкая.

— 10 жніўня мы з іншым калегам ўвечары ездзілі да "Рызе", гэта тры прыпынкі ад інтэрнаты. Сюды звычайна ходзім па ежу, а ў той дзень вырашылі паглядзець, што там адбываецца. Бачыў на свае вочы, як стралялі і ўзрывалі. Калі вярнуліся ў інтэрнат, распавёў Аляксандру, што там рабілася. Больш яго не бачыў ні дома, ні на працы, — адзначае Сяргей. — Бачачы, што Аляксандра не шукаюць, разам з Генадзем 19 жніўня паехалі ў Першамайскае РУУС і пакінулі заяву аб згубе чалавека. У нас яшчэ спыталі, удзельнічаў ён у акцыі ці не. Не так даўно з міліцыі прыйшоў адказ, што заява прынята і зарэгістравана.

Як сцвярджаюць Сяргей і Генадзь, з 11 жніўня і да моманту гутаркі з журналістамі ніхто з супрацоўнікаў міліцыі з імі не звязваўся. Яшчэ першыя дні мужчыны спрабавалі датэлефанавацца да Аляксандра, ішлі доўгія гудкі, але ніхто не адказваў, а потым абанент быў па-за зонай доступу.

— У панядзелак я патэлефанаваў брату Аляксандра, ён паведаміў, што Будніцкая знайшлі мёртвым каля "Рыгі", нібыта нешта з сэрцам. Нават не ведаю ... Аляксандр працаваў у першым цэху, на цяжкім участку, рабіў бартавыя дэталі, гэта фізічна складаная праца. У яго ішлі дэталі па 16, 30 кілаграмаў, уяўляеце? І 200-300 штук такіх дэталяў трэба перакінуць у дзень з месца на месца. Ён жартаваў: "Я жылісты". Аляксандр — чалавек неканфліктны, любіў пажартаваць, вечна труціў анекдоты, ад палітыкі далёкі. Не выключаю, што 11 жніўня ён мог пайсці да "Рызе", паглядзець, што там адбываецца. Тым больш асабіста мне казаў, што ў той дзень адпрасіўся з працы, — кажа Сяргей.

У мужчыны шмат пытанняў, якія пакуль застаюцца без адказаў: калі памёр Аляксандр; чаму ніхто ў людным месцы не ўбачыў цела мужчыны; калі ён памёр 11 жніўня і знаходзіўся ў моргу як неапазнаны, чаму пры звароце ў міліцыю аб гэтым ім не паведамілі.

Валянцін, брат Аляксандра, у міліцыю з заявай не звяртаўся, учора яму паведамілі, што цела сваяка знайшлі "у парку ў раёне Сурганава, каля "Рыгі".

— Нічога там такога, заўтра я атрымаю [цела]. Ён сышоў 11 жніўня, у міліцыі сказалі: ёсьць сьведкі, што ён папрасіў закурыць і пры іх здарыўся прыступ, быў у стане моцнага алкагольнага ап'янення. 12 жніўня ён ужо паступіў на экспертызу. Прайшла нейкая левая інфармацыя ад калегаў, што ён не мае сваякоў, — кажа Валянцін.

Журналісты звярнуліся па каментар у Следчы камітэт. Яны выслалі дадзеныя, датычныя Аляксандра Будніцкая, і папрасілі ўдакладніць, калі і дзе знайшлі цела мужчыны, чаму так доўга не было вядома пра ягоную сьмерць.

— У названыя даты факты смерці каля ГЦ "Рыга" не зарэгістраваныя, пакуль іншай інфармацыі не будзе, — заявіла Кацярына Гарлинская , афіцыйны прадстаўнік УСК па Менску.

Журналісты таксама звярнуліся ў ГУУС Менгарвыканкама, там адказалі, што каментаваць будзе СК.

 

 

У Менску з'явілася плошча Пераменаў


Выдатнае завяршэньне пратэстнага дня.

На вуліцы Чарнякова, дзе з'явіўся мурал з "дыджэямі пераменаў", цяпер з'явілася й плошча Пераменаў. Менавіта так жыхары навакольных дамоў называюць свой двор.

Нагадаем, камунальнікі неаднаразова спрабавалі зафарбаваць мурал з "дыджэямі пераменаў", людзі яго аднаўлялі.


"Хартыя’97%", 1 верасьня 2020 р.

 

 

Пратэст кіроўцаў: буйныя месты Беларусі сталі ў заторах


Ранішняя акцыя аўтамабілістаў набірае абароты.

Ранішняя акцыя пратэсту аўтаўладальнікаў, якая пачалася некалькі дзён таму ў Менску, паспяхова распаўсюджваецца на іншыя месты, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

"Цэнтр Горадні стаіць у заторах", — піша жыхар абласнога цэнтра.

"У Берасці з раніцы стаяў рух на вуліцах са спальных раёнаў у цэнтр, а таксама ў раёне моста каля чыгуначнага вакзалу", — паведамляюць з Берасця.

"Баранавічы. Цэнтр места стаіць у заторы", — піша жыхар райцэнтра.

Цэнтр Менска сёння раніцай таксама стаяў у заторах. Аўтаўладальнікі і пешаходы блакавалі рух на асноўных вуліцах.

На Нямізе рух быў спынены, кіроўцам маршрутнага аўтобуса, які "затрымаўся" проста на перакрыжаванні.

 


Студэнты МДЛУ выганяюць АМАП з будынка


Студэнты Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта выганяюць АМАП з будынка. Cілавікоў упусціла адміністрацыя ВНУ.

— Пайшлі прэч, — крычаць яны, перадае "Белсат".

 


Больш за 1100 работнікаў Беларускай чыгункі запатрабавалі адстаўкі Лу-какі


Пратэстныя хваляванні ахопліваюць чыгуначны транспарт.

Больш 1100 работнікаў БЧ запатрабавалі адстаўкі Лу-какі ды новых выбараў, паведамляе телеграм-канал МКБ.

Работнікі Беларускай чыгункі напісалі калектыўны ліст, у якім сярод іншага заяўляюць аб тым, што лічаць мінулыя прэзідэнцкія "выбары" сфальсіфікаванымі, выступаюць за адстаўку Лу-какі ды правядзенне новых выбараў, асуджаюць гвалт з боку сілавікоў у дачыненні да мірных грамадзянам.

Пад зваротам падпісаліся амаль 1150 чалавек. Ліст накіравалі ў тым ліку ў Саўмін, Вярхоўны суд, Менаблвыканкам, Менгарвыканкам.

 


"Вы што робіце!": Кіроўца распавёў пра бязмежжа АМАПа на вуліцах Менска


Відэа з нападам на аўто шакавала беларускі інтэрнэт.

13 жніўня ў Сетка трапіла відэа жорсткага затрымання кіроўцы ў Менску. На запісы відаць, як міліцыянт спачатку б'е дубінкай падарожны міма аўтамабіль, а пасля пры дапамозе яшчэ чатырох калегаў затрымлівае мужчыну які выйшаў з машыны. Партал tut.by пагутарыў з Віктарам і даведаўся, што ж адбылося далей.

У апісанні да роліка было сказана аб жорсткім затрыманні "дзядулі". На самай справе Віктару 49 гадоў, і ён сам з гумарам ставіцца да таго, што яго ахрысцілі "дзядулем". Мужчына распавёў нам пра падзеі таго дня.

— У той дзень я проста ехаў па вуліцы. Не было ні ланцугоў салідарнасці, ні нейкай акцыі. Але ў патоку было шмат машын, якія сігналілі. І вось калі я праязджаў міма амапаўца, які стаяў паміж аўтобусам і экіпажам ДАІ, той нечакана ударам дубінкі зламаў мне люстэрка. На відэа магло здацца, што ён трапіў па лабавым шкле, але гэта не так. Незразумела, чаму ён абраў менавіта маю машыну, таму што перада мной пару аўто праехалі, на іх ён увагі не звярнуў. Відаць, мая машына была крыху вышэй, яе зручна было стукнуць.

Віктар спыніўся ў пары дзясяткаў метраў ад аўтамабіля ДАІ і выйшаў з машыны. Кажа, хацеў проста зафіксаваць у інспектараў факт нанясення пашкоджанняў. Да яго падышлі спачатку трое сілавікоў, потым яшчэ двое.

— Я толькі спытаў у іх: "Вы што робіце?" Яны мне сказалі: "Выбірай — або дадому, або ў РАУС". Я сказаў, што толькі зафіксую у ДАІ пашкоджанні і паеду дадому. Абышоў сваю машыну і накіраваўся да экіпажу ДАІ. Але нечакана мяне схапілі ззаду за горла і учатырох павалаклі ў аўтобус. Са мной нават не размаўлялі, толькі аралі. І білі. Надзелі кайданкі, кінулі на падлогу, і я ляжаў галавой уніз. За найменшы гук ці слова білі дубінкамі. Там яшчэ стаялі шчыты, і мы — нас там было чалавек пятнаццаць — баяліся, што яны імі пачнуць нас дзяўбці. Гэта было вельмі страшна.

Па словах Віктара, у такім становішчы, упёршыся лбом у дол, яны прабылі ў аўтобусе прыкладна да 12-й гадзіны ночы.

— А потым нас усіх вывезлі на МКАД і там па адным высаджвалі з аўтобуса. Ён спыняўся прыкладна праз кожныя 500 метраў. Пасля таго, як мяне высадзілі, я дабраўся да кафэ на кальцавой, там у нейкага хлопца папрасіў тэлефон і патэлефанаваў жонцы. Яна мяне і забрала.

У выніку зьбіцьця ў Віктара была разбіта галава, у раёне правага вуха ўсё было ў крыві. Акрамя таго, нага апынулася моцна пашкоджана, кіроўца практычна не мог хадзіць. Праз пару дзён, трохі прыйшоўшы ў сябе, Віктар пачаў шукаць машыну. З відэа было зразумела толькі тое, што адзін з сілавікоў сядаў за руль, потым выйшаў, зачыніў машыну і ўцёк да аўтобуса.

— Машыну я знайшоў на штрафстаянцы праз некалькі дзён з цалкам высаджаным акумулятарам. Мабыць, яе пакінулі з уключаным святлом. З салона зніклі сякія-такія рэчы: радар-дэтэктар, FM-трансмітар з флэшкай, перахаднік для зарадкі. Да гэтага часу не магу знайсці тэлефон і ключ ад машыны. Усе пабоі я зафіксаваў і звярнуўся ў Следчы камітэт, там маю заяву перанакіравалі ў аддзяленне Фрунзенскага раёна. Сьледчы выклікаў мяне, я даваў паказанні.

Зараз Віктару трэба заплаціць 102 рублі за эвакуацыю, 39 рублёў за паслугі захоўвання на штрафстаянцы. Але пацярпелы кіроўца не разумее, за што ён павінен плаціць.

— Я хадзіў да начальніка ДАІ Фрунзенскага раёна, ён мне выпісаў дазвол забраць машыну. Але мне яе не хацелі аддаваць, казалі спачатку аплаціць штраф. Але я сказаў, што, па-першае, зараз у мяне проста няма грошай. А па-другое, няхай спачатку ў сітуацыі разбярэцца Следчы камітэт, а потым ужо будзем нешта вырашаць са штрафамі.

У прэс-службе МУС відэа пракаментавалі коратка:

— Грамадзянін, ня згодны з дзеяннямі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, мае права звярнуцца ў Следчы камітэт або пракуратуру для правядзення праверкі.

Зараз Віктар чакае адказу ад Следчага камітэта і лічыць, што яму яшчэ пашанцавала. Машына амаль не пацярпела, а самога яго хоць і збілі, але ў выніку адпусцілі.

 


Знакаміты актор Віктар Манаеў сышоў з Купалаўскага тэатра


Знакаміты беларускі актор, народны артыст Беларусі Віктар Манаеў сышоў з Купалаўскага. Інфармацыю пра гэта распавялі ягоныя калегі і пацвердзілі ў прэс-службе тэатра.

Журналісты не змаглі атрымаць аператыўны каментар ад самога актора.

Таксама з тэатра звольніліся народны артыст Беларусі Аляксандр Падабед, акторы Яўгенія Адаменка, Марта Голубева, Дыяна Камінская і Мікалай Кучыц.

Яны далучыліся да сваіх калег, якія сышлі з тэатра, праявіўшы сваю грамадзянскую пазіцыю. 26 жніўня з Купалаўскага тэатра былі звольненыя 58 чалавек, якія раней напісалі адпаведныя заявы. З іх 36 чалавек — акторы, астатнія — супрацоўнікі тэатра.

Цяпер у трупе тэатра засталося 15 чалавек.

Як пісаў паэт Леанід Дранько-Майсюк, "у Зноску мы пазнаем сябе, пазнаем сваю недалужнасць, з якой павінны вылузвацца, луску гэтую, што ўрасла ў нашую скуру, мы павінны з сябе здзіраць! Я не памятаю, у якім творы, але Купала сказаў, што "памяркоўнасць — гэта наш адвечны ратунак, але адначасова гэта і наша пагібель".

Другі раз Манаеў атрымаў дзяржаўную прэмію Беларусі за ролю Кручкова ў спектаклі "Пінская шляхта" (2013 року). Яшчэ раней, у 2011-м, атрымаў годнасць народнага артыста Беларусі.

 


Купалаўскі тэатр скасаваў усе спектаклі да канца лістапада


Тэатр не адзначыць свайго 100-рочнага юбілею ў гэтым роке.

Купалаўскі тэатр скасаваў паказы усіх спектакляў да канца лістапада. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе калектыву.

Адпаведна, не адбудуцца прэм'еры пастановак "En souvenir de Шагал" і "Тутэйшыя", юбілейны вечар, прысвечаны 100-роччу тэатра, а таксама рэпертуарныя спектаклі.

Набытыя квіткі можна вярнуць у касу тэатра па адрасе вуліца Энгельса, 7а. Яна працуе з 12 да 18 гадзін, у суботу і нядзелю — выхадныя дні.

Нагадаем, сёння, 2 верасня з тэатра звольніліся шэсць чалавек: народныя артысты Беларусі Віктар Манаеў і Аляксандр Падабед, акторы Яўгенія Адаменка, Марта Голубева, Дыяна Камінская і Мікалай Кучыц.

Яны далучыліся да сваіх калег, якія сышлі з тэатра, праявіўшы сваю грамадзянскую пазіцыю. 26 жніўня з Купалаўскага тэатра былі звольненыя 58 чалавек, якія раней напісалі адпаведныя заявы. З іх 36 чалавек — акторы, астатнія — супрацоўнікі тэатра.

Цяпер у трупе тэатра засталося 15 чалавек. Граць у спектаклях няма каму.

 

Некалькі цэхаў БелАЗа спынілі працу


Страйк на жодзінскім прадпрыемстве трывае. У некаторых цэхах БелАЗа спынілася праца, піша Тelegram-канал "Баста!".

 


Працаўнікі НПЗ напісалі адкрыты ліст дырэктару завода


Яны абураныя вынікамі выбараў і жорсткасцю міліцыі.

Нязгодныя з вынікамі выбараў і абураныя жорсткасцю сілавікоў работнікі ААТ "Мазырскі НПЗ" напісалі калектыўны ліст на адрас кіраўніцтва завода. Яны патрабуюць іх пачуць і адкрыта абмеркаваць падзеі апошніх тыдняў у краіне. Пад лістом падпісалася амаль 1 200 чалавек.
Работнікі выступаюць за адстаўку Лу-какі і Ярма, за правядзенне новых выбараў, асуджаюць гвалт з боку сілавікоў у дачыненні да мірных грамадзянам і патрабуюць сумленнага расследавання ўсіх выпадкаў гвалту з прыцягненнем да адказнасці ўсіх вінаватых.

Таксама рабочыя патрабуюць складання і падачы дэпутацкіх запытаў па фактах затрымання працаўнікоў завода сілавымі структурамі і растлумачыць абгрунтаванасць затрыманне актывіста суполкі "Краіна для жыцця", работніка ААТ "Мазырскі НПЗ" Руслана Парфёнава.

Пад зваротам падпісаліся 1 186 чалавек.

Падпісанты работнікі акцэнтуюць увагу на тое, што не могуць далучыцца да агульнанацыянальнага страйку, бо не хочуць рызыкаваць эканамічнай стабільнасцю прадпрыемства. Але яны супраць парушэння правоў і свабод, гарантаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Зварот быў складзены такім чынам, каб улічыць меркаванне работнікаў у кожным пытанні асобна — пад кожным з пунктаў можна паставіць адказы як "за", так і "супраць".

Падпісанты намагаюць на правядзенні сустрэчы з максімальна магчымым колькасцю работнікаў прадпрыемства для тлумачэння пытанняў, пастаўленых у адкрытым звароце. Вынікі сустрэчы патрабуюць апублікаваць у адкрытым доступе ў Outlook і газеце "Мазырскі нафтаперапрацоўшчыкаў".

Ад генеральнага дырэктара ААТ "Мазырскі НПЗ" людзі патрабуюць забяспечыць свабоднае выказванне сваіх пазіцый, як грамадзянскіх, так і працоўных у калектывах, спыніць ціск кіраўніцтва на работнікаў пры прыняцці пастановы аб выхадзе або уступленні ў прафсаюзы.

Адкрыты ліст работнікі перадалі ў прыёмную генеральнага дырэктара Віталя Паўлава на мінулым тыдні. Адказу пакуль не было.

 


Каля ПВТ людзі выходзяць у падтрымку PandaDoc


Сёння ўлады праводзілі ператрус у супрацоўнікаў кампаніі.

У Менску каля Парку высокіх тэхналогій людзі пачынаюць выходзіць у падтрымку кампаніі PandaDoc, сёння туды прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Кіраўнік PandaDoc Мікіта Мікада ў жніўні прапанаваў ініцыятыву фінансавай дапамогі супрацоўнікам сілавых установаў, якія сыдуць са службы, што і магло стаць прычынай пераследаў.

 


Студэнты БДУІР масава выходзяць з "лукамолу"


Навучэнцы выказваюць свой пратэст усімі магчымымі формамі.

Прадстаўнік стачкама Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі расказаў Telegram-каналу "Баста!", як праходзіць забастоўка ў ВНУ.

"БДУІР прадаўжае пратэставаць і выказваць сваю пазіцыю наконт становішча ў краіне. Студэнты, якія прыходзяць у будынак універсітэта, абазначаюць сябе, прыносяць плакаты, збіраюць подпісы пад петыцыяй у Міністэрства адукацыі.

Праводзяцца сходы ля карпусоў. Блізкі — у 15:20 ля другога корпуса. На гэты час запланаваны прызначаны калектыўны выхад з БРСМ. Цяпер друкуем заяву і ўпісваем свае звесткі. Пасля сходу ідзем у другой корпус. БРСМ працуе з 9 да 18 (кабінет 313). Здаем заяву і білет чальца".

 


Лу-кака раззлаваў студэнтаў не на жарт


Яны дзіка ненавідзяць усю ягоную саўковую вертыкаль і дакладна гатовыя да рашучых дзеянняў.

Студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта распавёў Telegram-каналу "Баста!" пра настроі сярод навучэнцаў менскай ВНУ.
"Іду па студгарадку БНТУ і не разумею, чаму каля 13-га корпуса ўтварылася чарга метраў 20. Выявілася, што ўсе гэтыя людзі стаялі ў 208-ы кабінет, каб выйсці са складу БРСМ у сувязі з пратэстамі ў краіне.

У нас ва ўніверсітэце залічэнне ў БРСМ выкарыстоўваецца як сродак ціску на студэнтаў. Хочаш засяліцца ў інтэрнат — уступай, не хочаш праблем з паспяховасцю — уступай. А калі ўступіў у яго, то будзь добры хадзі на ідыёцкія мерапрыемствы, якія не патрэбныя зусім нікому і малюй не менш ідыёцкія плакаты.

Пагутарыў трохі з гэтымі студэнтамі і зразумеў важную рэч: Лукашэнка сваімі дзеяннямі раззлаваў іх не на жарт. Энэргіі ў іх — хоць адбаўляй, яны дзіка ненавідзяць усю ягоную саўковую вертыкаль і дакладна гатовыя да рашучых дзеянняў".

 


У Маладэчне прайшла акцыя ў падтрымку арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча


Акцыя адбылася перад імшой.

Каля касцёла ў Маладэчне 2 верасня прайшла акцыя салідарнасці ў падтрымку арцыбіскупа Кандрусевіча, паведамляе rh.by.

Па большай частцы сабраліся жанчыны, у некаторых у руках быў партрэт арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Нагадаем, Кандрусевіча не ўпусцілі ў Беларусь, калі ён вяртаўся з Польшчы, хоць і з’яўляецца грамадзянінам Беларусі.

Акцыя доўжылася прыкладна паўгадзіны. Пасля пачалася імша ў касцёле.

 


Аўтамабілісты на знак падтрымкі дэманстрантаў заблакавалі рух на МКАД


У Беларусі прадаўжаюцца пратэсты. Аўтамабілісты на знак падтрымкі дэманстрантаў часткова заблакавалі рух на МКАД.

Відэа апублікаваў тэлеграм-канал МКБ.

 


Пратэсты ўбіраюцца ў сілу ў Новай Баравой


Усе гуляюць, кожны вечар раён гудзе.

"Ужо ніхто не баіцца затрыманняў, усе гуляюць, кожны вечар наш раён гудзе. Вярнуліся хутканогія студэнты, раззлаваліся каталікі, у дадатак праваслаўныя маюць шэраг дамоўленасцей з імі, адпаведна з якімі будуць падтрымліваць нас цяпер. Не задаволеныя маці, незадаволеныя настаўнікі, звальняюцца лекары, ціснуць Іт-спецыялістаў.

А гэта значыць, што фінансавае бязладдзе не скінеш на народ. 3% не ў залік, ім што снег, што спёка... А пратэсты ўбіраюцца ў сілу", — піша жыхарка мікрараёна Менска Новая Баравая.

 


На праспекце Пераможцаў у Менску людзі стаяць у ланцугу салідарнасці


Менчукі сталі ў ланцуг салідарнасці на праспекце Пераможцаў у Менску. Яны разгарнулі шмат бел-чырвона-белых сцягоў і скандуюць "Досыць хлусіць!". Відэа з тэлеграм-канала "Баста!".

 


Жыхары Сухарава выйшлі на марш


Жыхары Сухарава выйшлі на марш. Зараз калона ідзе ад "Максімуса" у бок крамы "Празднік".

 


Велізарная калона пратэстоўцаў рухаецца па праспекце Незалежнасці


Сёння пратэстуе ўся сталіца.

У Беларусі працягваюцца пратэсты. Сёння ўсе раёны Менска выйшлі на акцыі салідарнасці.

Велізарная калона пратэстоўцаў увечары рухаецца па праспекце Незалежнасці.

Відэа апублікаваў тэлелграм-канал МКБ.


"Хартыя’97%", 2 верасьня 2020 р.

 


У менскім офісе PandaDoc ідзе ператрус. Дырэктара кампаніі забралі


У офіс IT-кампаніі PandaDoc гэтай раніцай прыехалі з ператрусам. Гэтую інфармацыю пацвердзіў заснавальнік і кіраўнік кампаніі Мікіта Мікада. Паводле ягоных слоў, ператрус праводзяць супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Большасць супрацоўнікаў PandaDoc працуе з дому, таму інфармацыі аб тым, што адбываецца ў офісе пакуль амаль няма. Таксама Мікіта паведаміў, што "дырэктара забралі".

Кіраўнік PandaDoc Мікіта Мікадв ў жніўні прапанаваў ініцыятыву фінансавай дапамогі супрацоўнікам сілавых устаноў, якія сыдуць са службы.

Мікіта запісаў зварот на сваёй старонцы ў Facebook:

Мікіта паведаміў, што "інкрымінуюць 243-ы артыкул". Гучыць яна так: "Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў караецца штрафам, або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арыштам са штрафам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох рокаў са штрафам, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін з штрафам".


"Onliner", 2 верасьня 2020 р.

 


Жанчыны сабраліся ля стэлы ў Менску, каб адзначыць перамогу на фашызмам 


Ля стэлы "Менск — места-герой" праходзіць акцыя жанчын пад назвай "Дзень перамогі над фашызмам".

Гэты дзень гістарычны: 2 верасьня 1945 року капітуляцыю ў Другой сусьветнай вайне абвясьціла Японія — апошні з гітлераўскіх саюзьнікаў.

Міліцыянты папярэджваюць, што мерапрыемства несанкцыянаванае, і пагражаюць прававымі наступствамі.

"Увечары страшна выйсьці з дому. Карнікі ў чорным катуюць людзей, заганяюць мірных жыхароў у храм і замыкаюць дзьверы. Кожны беларус зь дзяцінства ведае, як гэта называецца. Фашызм. Нашы бабулі адолелі фашыстаў. Яны ваявалі і партызанілі, стаялі ля станка, лячылі параненых і гадавалі дзяцей. Дзякуючы ім беларусы выжылі як народ і захавалі свае каштоўнасьці: чалавечнасьць і годнасьць. Мы таксама пераможам! Таму цудоўныя беларускія дзяўчаты зноў выходзяць на вуліцы!", — гаворыцца ў паведамленьні ініцыятывы Girl Power Belarus.

 


Калектыў Гарадзенскага мясакамбінату накіраваў зварот
у "палату прадстаўнікоў", Генпракуратуру і Гарадзенскі абласны савет дэпутатаў


Работнікі выставілі шэраг патрабаваньняў, сярод якіх — новыя выбары, спыненьне гвалту і пакараньне вінаватых у гвалце і фальсыфікацыях. Пад зваротам пакінулі подпісы 853 супрацоўнікі мясакамбінату

У сваім лісьце яны адзначылі, што выбары 9 жніўня прайшлі з парушэньнямі, што выклікала пратэсты па ўсёй краіне. Патрабаваньні калектыву Горадзенскага мясакамбінату:

выконваць заканадаўства Беларусі;
прызнаць выбары 9 жніўня несапраўднымі, правесьці новыя адкрытыя выбары з празрыстым падлікам галасоў, прысутнасьцю незалежных назіральнікаў;
адстаўка Лу-какі праз страту даверу, кіраўніцы ЦВК Ярмо, кіраўніка МУС Юрыя Караева;
спыніць гвалт у дачыненьні да грамадзян Беларусі;
расьсьледаваць усе выпадкі, калі людзей незаконна затрымлівалі і білі, і пакараць вінаватых;
пакараць вінаватых у фальсыфікацыях падчас выбараў.

Аўтары звароту паставілі ўмову: калі іхныя патрабаваньні ня выканаюць у самыя кароткія тэрміны, яны пакідаюць за сабой права на забастоўку.

 


***


Бацькоў у некаторых школах і садках папярэджваюць, што за ўдзел у масавых акцыях сем’і могуць прызнаць нядобранадзейнымі і фактычна забраць дзяцей, напісаў у Facebook член прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, юрыст Максім Знак.

Паводле яго, бацькоў просяць падпісаць папярэджаньне, што ўдзел у масавых мерапрыемствах можа пацягнуць за сабой наступствы, прадугледжаныя дэкрэтам №18 ад 24 лістапада 2006 року.

Згодна з гэтым дакумэнтам, дзеці падлягаюць абароне дзяржавы і зьмяшчэньню на дзяржаўнае забесьпячэньне ў выпадку, калі бацькі "вядуць амаральны лад жыцьця", зьяўляюцца хранічнымі алькаголікамі ці наркаманамі альбо неналежна выконваюць свае абавязкі, у сувязі з чым дзеці могуць апынуцца "ў сацыяльна небясьпечным становішчы".

— Такім чынам, права на ўдзел у мірных акцыях раптам ператвараецца ня толькі ў злачынства, але і ў пацьверджаньне амаральнасьці бацькоў, што стварае пагрозу для дзяцей. Гэта па-за межамі, — кажа юрыст.

 

Справы ўсіх затрыманых падчас студэнцкага пратэсту журналістаў вярнулі на дапрацоўку.
Яны на Акрэсьціна


Справы ўсіх шасьці затрыманых падчас учорашняга студэнцкага пратэсту журналістаў суд адправіў на дапрацоўку. Але журналісты па-ранешаму знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС Менска.

Пасьля 21:00 з РУУС выехаў мікрааўтобус зь людзьмі. Пасьля гэтага супрацоўнік у цывільным паведаміў, што затрыманых журналістаў зьвезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна. Заўтра працягнуцца суды над імі. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, паведамляе БАЖ.


Што здарылася


Журналістаў Tut.by Надзею Калініну і Аляксея Суднікава, "Комсомольской правды в Беларуси" Мікіту Недаверкава, Сяргея Шчогалева і Марыю Эляшэвіч, а таксама Андрэя Шаўлюгу зь БелаПАН затрымалі 1 верасьня каля 17:00 у раёне стадыёну "Дынама" і даставілі ў РУУС Кастрычніцкага раёну, як ім было заяўлена, "для праверкі дакумэнтаў".

Журналісты выконвалі прафэсійныя абавязкі і асьвятлялі студэнцкую акцыю пратэсту, якая праходзіла ў Менску. Рэпартэры былі пазначаныя сінімі камізэлькамі з надпісам "Прэса" (загалоўнымі літарамі) на сьпіне. Акрамя таго, у іх былі бэджы з фота і назвай выданьня, якое яны прадстаўляюць.


У чым абвінавацілі журналістаў


Затрыманыя журналісты правялі ноч у Кастрычніцкім РУУС. На ўсіх склалі пратаколы паводле артыкулу 23.34 КоАП ("Парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў") за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Па гэтым артыкуле прадугледжана пакараньне ў выглядзе штрафу або адміністрацыйнага арышту.

Некалькі дзясяткаў журналістаў Tut.by і іншых СМІ на знак падтрымкі і салідарнасьці правялі ноч і цэлы дзень ля будынка РУУС. Падтрымаць журналістаў прыехала сябра Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава.


"Каардынаваў дзеяньні натоўпу". Як судзілі журналістаў


Разгляд спраў затрыманых журналістаў у судзе Кастрычніцкага раёну пачалі толькі пасьля 14-й гадзіны.

На працэсе фотакарэспандэнта БелаПАН Андрэя Шаўлюгі адвакат журналіста Сяргей Зікрацкі зьвярнуў увагу судзьдзі на нестыкоўкі ў рапарце АМАПу і пратаколе правапарушэньня і падаў хадайніцтва аб дапрацоўцы справы.

Допыт Андрэя Шаўлюгі прайшоў праз скайп, самога фатографа ў суд не прывезьлі. Як і іншыя затрыманыя журналісты, ён застаецца ў Кастрычніцкім РУУС. Сам Шаўлюга на працэсе паведаміў, што "выконваў працу, у мітынгу ня ўдзельнічаў".

Судзьдзя Рудэнка таксама дапытала сьведку Аляксандра Кавалёва, супрацоўніка АМАП, які затрымліваў журналіста. АМАПавец расказаў, што адсочваў перасоўваньне студэнтаў. У 16:50, паводле паказаньняў Кавалёва, Шаўлюга заклікаў студэнтаў "не разыходзіцца, а ісьці далей". Дзе дакладна знаходзіўся падчас шэсьця журналіст, міліцыянт паведаміць ня змог. Паводле паказаньняў Кавалёва, Андрэй Шаўлюга "каардынаваў дзеяньні натоўпу, бо быў у сіняй камізэльцы з надпісам "Прэса".

У абарону Шаўлюгі на судзе сьведчыла студэнтка Елізавета Хадакоўская. Яна бачыла, як міліцыянты затрымлівалі журналістаў. Падчас затрыманьня Елізавета пыталася ў міліцыі, навошта яны гэта робяць. Паводле яе словаў, праваахоўнікі адказалі, што робяць гэта "для праверкі акрэдытацыі".

Урэшце справы ўсіх шасьці затрыманых падчас учорашняга студэнцкага пратэсту журналістаў суд адправіў на дапрацоўку.


У жніўні журналістаў затрымлівалі 150 разоў


Спыніць рэпрэсіі ў дачыненьні да СМІ неаднаразова заклікала Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) і міжнародная арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў". Паводле зьвестак БАЖ, толькі ў жніўні прадстаўнікоў СМІ затрымлівалі больш за 150 разоў.

29 жніўня замежных журналістаў беларускіх журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ, пачалі масава пазбаўляць акрэдытацыі МЗС. Шэраг недзяржаўных інтэрнэт-выданьняў заблякаваны. Рашэньня аб пазбаўленьні акрэдытацыі і блякаваньні інтэрнэт-СМІ прымае міжведамасная камісія па бясьпецы ў інфармацыйнай сфэры, куды ўваходзяць прадстаўнікі Савета бясьпекі, Адміністрацыі прэзыдэнта, КДБ, Мінабароны, Мінінфармацыі і некаторых іншых дзяржструктур.

 

 

Як маскалёўская прапаганда захапіла БТ і пры чым тут журналісты з Масковіі


Мова беларускай дзяржаўнай тэлевізіі радыкальна зьмянілася пасьля выбараў 9 жніўня, якія, як сьцьвярджае ЦВК, выйграў Лу-кака.

Цяпер на ім гучаць словы "Майдан" і "падзел Беларусі", а таксама палохаюць украінскім сцэнаром беспарадкаў. Перамены не выпадковыя. Лу-кака пацьвердзіў, што запрасіў на Беларускую тэлевізію журналістаў з Масковіі, а, паводле маскалёўскага агенцтва РБК, у Менск прыехалі брыгады маскалёўскага тэлеканалу RT: іх жа журналісты зьявіліся ў пуле Лу-какі, які асьвятляе паездкі мярзотніка па краіне. Маскалі занялі месцы супрацоўнікаў, якія падтрымалі пратэсты і звольніліся самі або былі звольненыя.

Ток-шоў на беларускім дзяржаўным канале АНТ таксама робяцца па маскалёўскіх рэцэптах, піша аглядальнік "Настоящего времени" Аляксей Аляксандраў.

На канале выступае Мікалай Азараў, былы прэм’ер Украіны ў часы Віктара Януковіча: ён у 2014 роке ўцёк з Украіны і з тых часоў жыве ў Масковіі.

— Цяпер, назіраючы за тым, што адбываецца, я хачу сказаць, што гэта мне нагадвае падрыхтоўку першага Майдана, — заяўляе Азараў. — Ну проста па інструкцыі: цалкам зразумела, што заходнія спэцслужбы пачалі падрыхтоўку да выбараў у Беларусі задоўга.

Словам "Майдан" рокамі палохалі маскалёў на маскалёўскіх дзяржаўных каналах. Але ў Беларусі з экранаў ТБ яно рэгулярна пачало гучаць толькі пасьля выбараў 9 жніўня: пасьля таго, як стаў ясны маштаб фальсыфікацый, а ў краіне пачаліся масавыя пратэсты з патрабаваньнем правесьці новыя, сумленныя выбары.

Улады Беларусі спрабуюць прадставіць пратэсты як інтрыгі заходніх спэцслужбаў, а не як інсьпіраваныя знутры. І таму шмат гавораць з экранаў пра "руку Захаду" і пра тое, што сапраўднай мэтай пратэстаў нібыта зьяўляецца "падзел Беларусі" з аддзяленьнем ад яе Гарадзенскай вобласьці.

— Галоўны рэдактар польскага часопіса піша, што Горадня пасьля распаду Беларусі павінна адысьці Польшчы. А мы яшчэ спрабуем быць карэктнымі і саромеемся гаварыць, што ва ўнутраныя справы Беларусі груба ўмешваюцца, — адкрытым тэкстам кажуць на АНТ.

Пра Горадню на АНТ згадваюць у чацьвер 27 жніўня. А ўжо ў нядзелю 30 жніўня выказваньне таго ж журналіста Томаша Зомера цытуе маскалёўскі Першы канал — у вялікім сюжэце аб пратэстах у Беларусі ў выніковай праграме за тыдзень.

У эфіры "России-1", іншага маскалёўскага дзяржаўнага тэлеканалу, у той жа дзень заяўляюць, што "польскія радыкалы ўжо адкрыта дзеляць Беларусь, заяўляючы, што Горадня павінна адысьці да Польшчы".

У іншым сюжэце на "России-1" расказваюць пра вучэньні амэрыканскай арміі ў Польшчы паблізу межаў Беларусі. І тут жа ўспамінаюць яшчэ адну тэму, якую на маскалёўскай ТВ раней пастаянна згадвалі, абмяркоўваючы Ўкраіну: што беларуская апазыцыя нібыта выступае за забарону маскалёўскай мовы і закрыцьцё маскалёўскамоўных школ.

— Пры Шушкевічу ў 90-я людзям навязвалі беларускую мову. І сілком закрывалі маскалёўскамоўныя школы, так, што іх амаль не засталося. Тое, што ў нас адбываецца, — гэта звычайная ўсходнеэўрапейская каляровая рэвалюцыя, гэта азначае, што абавязкова ў нейкі момант усплыве пытаньне аб аддзяленьні ад Масковіі праз мову, — падкрэсьліваецца ў сюжэце.

На наступны дзень, 31 жніўня, аб навязваньні беларускай мовы гавораць і на беларускім канале АНТ, таксама ў кантэксьце "Майдану". Гэтым разам беларускіх гледачоў палохаюць падзеямі ў Адэсе:

— Літаральна за 90 кілямэтраў ад Тэраспаля знаходзіцца места Адэса, і там у траўні нацыяналісты спалілі людзей за тое, што яны хацелі размаўляць на маскалёўскай мове, за тое, што яны хацелі стабільнасьці, — заяўляюць аўтары сюжэту.

Там жа прадстаўлены валянтэрам Вадзім Барысюк апавядае гісторыю дзеда, які перажыў нямецкую акупацыю Беларусі, і праклінае тых, хто ўздымае чырвона-белыя сьцягі.

— Дзеда таксама забралі паліцаі, якія насілі бел-чырвона-белыя павязкі, — кажа мужчына. — Я ніколі не чакаў, што гэта будзе на вуліцах Беларусі, што ўздымуць сьцягі, не разумеючы, што гэта за сьцягі. Сьцягі, якія проста асацыююцца асабіста ў мяне з памагатымі фашыстаў, якія былі тут, у Беларусі.

Тая ж тэма пра сьцяг асьвятляецца і ў эфіры маскалёўскага Першага каналу за дзень да сюжэту АНТ.

— Уласна, і бел-чырвона-белы сьцяг беларускай апазыцыі не спрадвечна беларускі. Ён быў афіцыйным сымбалем народнай рэспублікі, якая была абвешчана ў 1918 роке на акупаваных немцамі землях Расейскай імпэрыі, — гаворыцца ў сюжэце. — Зь вяртаньнем Менску і стварэньнем СССР тая рэспубліка зьнікла, а сьцяг падчас Другой сусьветнай выкарыстоўвалі беларускія калябаранты.

Акрамя агульных сюжэтаў і тэмаў, беларускія дзяржаўныя каналы з канца жніўня выкарыстаюць таксама відэакадры, зьнятыя маскалёўскімі каналамі. Сярод іх, напрыклад, інтэрвію зь беларускім амапаўцам, чыё фота на наступны дзень пасьля выбараў абляцела сацсеткі. Маскалёўскі канал RT апублікаваў яго 25 жніўня, але ў эфіры канала "Беларусь-1" праз два дні яно зьявілася як эксклюзіўнае.


"Радыё Свабода", 2 верасьня 2020 р.

 


Разагналі акцыю айцішнікаў каля ПВТ

 

Нашы чытачы паведамляюць, што разагналі акцыю айцішнікаў каля ПВТ. Ёсць затрыманні.


"Наша Ніва", 2 верасьня 2020 р.

 


Касманаўты высадзіліся на даху будынку ў жылым комплексе "Каскад"


Адзін з бандытаў нават пасьпеў даць інтэрв'ю, вісячы на трасах у вакне жыхара. На Кальварыйскае сьцягі здымаюць з самае раніцы, а мясцовыя жыхары ўключаюць песню "Зьмен" ды гукаюць "Жыве Беларусь!". Жыве! 

Усе сцягі вам не зняць!

Стала вядомая асоба "ніньдзі", што здымаў сьцягі сёньня раніцаю ў жылым комплексе "Каскад".

Місія па здыманьні сцягоў была давераная Ігару Раманенку, супрацоўніку МНС з ПАСЧ-12. Пераканацца ў гэтым можна, паглядзеўшы на яго старонку ў Інстаграме.

 


***


Каля Кастрычніцкага РАУС зьбіраюцца людзі, каб падтрымаць затрыманых учора журналістаў. Па словах адваката Андрэя Мачалава, суд над прадстаўнікамі СМІ адбудзецца не раней 14:00.

Падтрымаць журналістаў прыехалі таксама Марыя Колесникова і Андрэй Зміцераў.

 


Шуры-муры Менск — Масква


Прэм'ер-міністр РФ Мішусьцін заўтра, 3 верасня, прылятае ў Менск.

А пазаўтра, 4 верасня, частка Мінабароны Беларусі Віктар Хренін наведае Маскву.

А ў найбліжэйшыя дні тыдня на паклон Пуйлу ў Маскву ляціць ужо й сам дыктатар Лу.

 


У Віцебску пачалі затрымліваць студэнтаў


Вучня Віцебскае дзяржаўнае акадэміі ветэрынарнае медыцыны схапілі супрацоўнікі міліцыі ды хутка павезьлі ў невядомым кірунку. 

Стала вядома, што затрыманьні пачаліся пасьля таго, як студэнты Віцебскае дзяржаўнае акадэміі ветэрынарнае медыцыны сталі ў ланцуг салідарнасці.

 

Акцыя ля МДЛУ сёньня


Міліцыянер ветліва просіць усіх разыйсціся.

Поруч МДЛУ слабавікі ў форме АМАПу пачалі затрымліваць дзяўчын!

 


На пляцы Незалежнасьці пачалі зьбірацца людзі


19:19 Каля паўгадзіны таму на пляцы Незалежнасьці пачалі зьбірацца людзі. Яны трымаюць сьцягі ды плякаты, а побач ходзяць супрацоўнікі міліцыі, папярэджваюць, што масавае мерапрыемства не санкцыянаванае, просяць разыйсьціся ды папярэджваюць пра адміністрацыйную адказнасьць.


Telegram-канал NEXTA Live, 2 верасьня 2020 р.

 

 

Губарэвіч ініцыюе завядзенне крымінальнай справы супраць Лу-какі

 

Старшыня Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч прыйшоў сёння ў Следчы камітэт на допыт як сведка па справе супраць Каардынацыйнай рады.


Ён таксама плануе перадаць у Следчы камітэт заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы супраць Лу-какі за фальсіфікацыі на выбарах і гвалт супраць людзей:


— Артыкул 357 — гэта змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады і частка 3 — гэта дзеянні, якія пацягнулі за сабой смерць людзей. Гэта самая цяжкая частка гэтага артыкула. І падстава для ўзбуджэння для гэтага ёсць. Гэта дзеянне непасрэдных падначаленых Лу-какі падчас выбарчай кампаніі, калі фальсіфікаваліся пратаколы, не дапускаліся назіральнікі. Вынікі выбараў абсалютна непразрыстыя. Ёсць дзясяткі тысяч сведчанняў.


Па словах Юрыя Губарэвіча, са Следчым камітэтам яму ўвогуле няма пра што размаўляць, пакуль не будуць узбуджаныя справы па фактах збіцця і катаванняў мірных дэманстрантаў.

 

Антон Разумоўскі

 

"Беларускае Радыё Рацыя", 2 верасьня 2020 р.

 

 

На Лагойскім тракце затрымалі некалькі чалавек


На Лагойскім тракце затрымалі некалькі чалавек, якія стаялі ў Ланцугу салідарнасці. Вядома мінімум пра трох затрыманых. Гэта Яўгенія Верамейчык, Багдан Маліноўскі і Аляксей (прозвішча пакуль невядома). 

Паведамляюць, што пры затрыманні Аляксея каля ГЦ "Норд сіці" распылілі пярцовы балончык яму ў твар.

"Каля 20:30 на Лагойскім тракце была аблава. Аднаго хлопца закруцілі проста ў краме BIGZZ спецназавец і ціхары. І як мінімум аднаго мужчыну міліцыя з ціхарамі каля крамы. Міліцыі было шмат. Бусік спачатку пад'ехаў да ланцуга са сцягамі. З яго выскачылі толькі 3-4 чалавекі. Але потым былі яшчэ машыны міліцыі".

На тэму затрыманняў на Лагойскім тракце. У сілавікоў была зброя, хтосьці нават казаў што адзін з іх бег з пісталетам у руках.

 


2 верасня па ўсёй Беларусі затрымана 24 чалавекі


Праваабарончы цэнтр "Вясна" пільна сачыў за сённяшнімі судамі над затрыманымі 2-га верасня ўвечары.

Паводле звестак МУС, 2-га верасня падчас пратэстаў па ўсёй Беларусі было затрымана 24 чалавекі. Сёння, 3 верасня, па ўсёй краіне праходзілі суды.

 

"Белсат", 3 верасьня 2020 р.

 

 

Лагойскі тракт стаіць у заторах з сямі гадзін раніцы


Кіроўцы ў Менску заблакавалі рух на Лагойскім тракце, паведамляе Telegram-канал "Баста!".

 


У Менску з самай раніцы кіроўцы заблакавалі рух на вуліцах Ванеева і Ваўпшасава


У Менску сёння а 7 раніцы кіроўцы заблакавалі рух на вуліцах Ванеева і Ваўпшасава, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

"Пад'езд да ММЗ быў моцна абцяжараны. Спадзяюся, працоўныя не пакрыўдзіліся", — піша ўдзельнік акцыі.

 


Лу-кака памяняў кіраўнікоў КДБ, КДК і Савета бяспекі


Як паведамляе БелТА, Лу-кака правёў кадравыя перастаноўкі. Кіраўніком Савета бяспекі стаў былы кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык, былы кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Іван Церцель узначаліў КДБ, якую пасаду будзе займаць кіраўнік Савета бяспекі Андрэй Раўкоў — не паведамляецца.

Выконваць абавязкі старшыні КДК будзе Васіль Герасімаў, да сёння — першы намеснік старшыні гэтага ведамства.

 


Прызначаны новы старшыня Менгарвыканкаму


Раней ён працаваў на пасадзе віцэ-прэм'ера.

Уладзімір Кухараў, які да цяперашняга часу працаваў на пасадзе віцэ-прэм'ера, прызначаны старшынёю Менгарвыканкаму. Адпаведнае кадравае рашэньне прыняў сёння дзяржўны підараст, піша БелТА.

У сваю чаргу, Анатоль Сівак, які ўзначальваў Менгарвыканкам, прызначаны віцэ-прэм'ерам. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Лу-кака.

 

Жыхары знакамітага двара ў Менску зноў аднаўляюць мурал з "дыджэямі перамен"


Як паведамлялася, міліцыя зноў зафарбавала мурал з "дыджэямі перамен" у двары на вуліцы Чарвякова ў Менску. Жыхары знакамітага двара крычалі амапаўцам "Ганьба!". Затым жыхары дома адразу ж узяліся адмываць яго ад фарбы.

 

На наваполацкім "Нафтане" — італійскі страйк


На наваполацкім "Нафтане" праходзіць італійскі страйк, паведамляе тэлеграм-канал "Беларусь страйкуе".

"Цвікі скончыліся. Няма чым апалубку змацаваць. Ды і падаўжальнік кароткі, не можам насяканне зрабіць. Палім. А потым і абед на носе", — пішуць рабочыя.

 


Электрасеткі ў Астрашыцкім гарадку пачалі страйк


Рабочыя абмяркоўваюць палітычную сітуацыю ў краіне.

3 верасня ў філіяле раённых электрычных сетак Менска ў Астрашыцкім Гарадку рабочыя выйшлі на страйк, паведамляе Telegram-канал "Белсат". Супрацоўнікі сабраліся ля адміністратыўнага будынку. Адзін з рабочых заявіў, што ў іх працоўны сход аб палітычнай сітуацыі ў краіне.

Да супрацоўнікаў прадпрыемства прыехаў генеральны дырэктар раённых электрычных сетак, угаворвае адмовіцца ад заяваў на выхад з прафсаюза.

 


"Ты крывасмок!": Праваслаўны арцыбіскуп параўнаў
рэжым Лу-какі са злачынствамі Івана Жахлівага


Арцыбіскуп Арцемій Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій заявіў, што фальсіфікатары павінны стаць на калені перад народам.

Біскуп Арцемій звярнуўся з пасланнем, у якім даў ацэнку сітуацыі ў Беларусі.

— Палітыкі ўсіх краін заўсёды будуць старацца падмяць пад сябе Царкву, каб Царква адказвала на запыты багатых на ўладу. Ва ўсе часы ва ўсіх краінах. А Царква павінна быць святлом, незалежным голасам хрысціянскай душы, — звярнуўся арцыбіскуп Арцемій Гарадзенскі і Ваўкавыскі да парафіянаў.

Мы не гаворым якая там палітыка, які палітык, якая ўлада. Мы кажам, што чыніцца беззаконне!

Нашы людзі ператварыліся ў звяроў! І раздзіраюць сваіх жа братоў! Да нас, святароў, прыходзяць і распавядаюць са слязамі на вачах: што з маёй дачкой робяць?

Да нас прыходзяць і распавядаюць паджылыя людзі: "на лавачцы сядзелі, а іх збілі, зняважылі"! Яны жыццё аддавалі за нашу Айчыну. І мноства такіх прыкладаў.

Таму гэта пасланне кажа: "Спыніцеся! Вы робіце не паводле Евангелля! Вы паднялі руку на Хрыста! І вам не будзе прабачэння! І справа ваша ніколі не пераможа!".

А гэтая палітыка сёння. Я вам скажу маю асабістую жыццёвую пазіцыю: мая сястрычка даглядала ў 80-я рокі аднаго паджылага пісьменніка... Ён быў "западэнец", жыў тут на захадзе.

І ён сказаў так: "Я сядзеў за польскім часам, я сядзеў за саветамі і я сядзеў за немцамі". Вось пазіцыя чалавека-верніка! Ён непрымірымы са злом. Ён не падладжваецца пад уладу багатых. А робіць так, як Хрыстос загадаў.

Колькі ў нас прыкладаў у гісторыі? Іван Жахлівы заліў крывёю Вялікі Ноўгарад. Што мітрапаліт Філіп сказаў яму ў вочы? "Ты крывасмок!".

А яны аднакласнікамі былі ў гімназіі. Ён яго з Салаўкоў забраў і падвысіў ў чыне, зрабіў мітрапалітам Маскоўскім. Гэта сусветнага значэння была кафедра. А ён прыйшоў і сказаў: "Ты кат!" Таму што ён хрысціянін, і ён святар, і такая яго місія.

Я думаю, што наперадзе ў нас яшчэ шмат цяжкасцяў. І прыйдуць іншыя, і ім таксама праваслаўе будзе замінаць, і таксама будуць нас абзываць, ужо і зараз абзываюць... як той казаў.

Наша Царква, яна перажыла найцяжэйшы подзвіг! Нашы святары ляжаць на Салаўках, нашы пастыры ляжаць на Беламорканале. Засталіся жыць тыя, хто змог прыстасавацца.

Нягледзячы на гэта Царква адраджаецца, і вось цяпер новае пакаленне прыйшло. Яно паказвае, што яно жыццяздольнае. Мне сорамна перад імі! Таму нельга маўчаць! Трэба казаць. Вучыцца ў іх, у моладзі!

А старэйшае пакаленне, якое бурчыць, настаўнікі: "мы там палітыку ўбачылі", вам на каленях трэба стаяць за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню, якую вы піхалі нашым дзецям!

За гэты БРСМ, за камсамол, за ўсё тое, што было... атэістычнае. Вось вынік вашага выхавання!

Зараз вашы выхаванцы з ланцуга сарваліся! Яны прагнуць крыві. Яны шалёныя.

І, вядома, нізкі паклон усім вам, што вы засталіся цвёрдымі і паказалі дакладна хрысціянскія пазіцыі: ніякага гвалту! Няма, як той казаў, аніякай асцярогі. Стаім, жагнаемся, мы сведчым пра Праўду Божую! І за гэта гатовыя аддаць сваё жыццё.

Першыя хрысціяне марылі памерці за Хрыста! А наша эпоха — "як бы што не выйшла". Таму і казалі святыя бацькі, што першыя хрысціяне будуць аддана гарэць, а апошнія будуць прыстасоўвацца.

Вось паспрабуйце не быць абыякавымі, а паспрабуйце быць як святыя бацькі, і Гасподзь нас не пакіне.

Даруйце, калі кагосьці пакрыўдзіў у сваім пасланні і Свет Божы хай будзе з вамі. Беражы Гасподзь!

 


Дзясяткі журналістаў прыйшлі да будынка МУС


Яны патрабуюць сустрэчы з Караевым.

Побач з Міністэрствам унутраных спраў сабраліся журналісты беларускіх выданняў. Яны просяць міністра Караева прыняць іх і адказаць на пытанні пра затрыманых калег.

Да будынка МУС прыйшлі амаль 30 журналістаў — прадстаўнікі tut.by, Onliner, БелаПАН. Унутр зайшлі генеральная дырэктарка і галоўная рэдактарка tut.by Людміла Чэкіна і Марына Золатава.

Лукашэнкаўскі кат не выйшаў да журналістаў. Ім прапанавалі запісацца на прыём і абскардзіць затрыманне калег праз пракуратуру.

 


Калона журналістаў ідзе да Міністэрства інфармацыі


Незалежныя журналісты нясуць плакаты.

Побач з Міністэрствам унутраных спраў сёння сабраліся журналісты беларускіх выданняў. Яны прасілі міністра Караева прыняць іх і адказаць на пытанні пра затрыманых калег.

Лукашэнкаўскі кат не выйшаў да журналістаў. Ім прапанавалі запісацца на прыём і абскардзіць затрыманне калег праз пракуратуру.

Пасля гэтага журналісты вырашылі ісці да Міністэрства інфармацыі.

 

Журналісты прыйшлі да Кастрычніцкага РУУС


Журналісты патрабуюць вызвалення калегі, які быў затрыманы сёння.

Журналісты прыйшлі да Кастрычніцкага РУУС. Цяпер там знаходзіцца фатограф tut.by Дзмітрый Брушко, якога затрымалі сёння.

— Паўгадзіны разбіраемся, і яго адпускаем, — паабяцаў вызваліць фатографа Дзмітрыя Брушко Віталь Яраш, намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Кастрычніцкага РУУС.

 


Да забастовачнага руху далучаюцца новыя прадпрыемствы


Самы папулярны метад пратэсту — "італійскі страйк".

Са слоў старшыні Беларускага незалежнага прафзвязу Максіма Пазнякова, беларусы актыўна ўступаюць у прафзвяз, піша "Салiдарнасць".

Напрыклад, "толькі ўчора на "Нафтане" ўступіць у незалежны прафзвяз прыйшлі амаль сто чалавек".

На "Беларуськаліі" ў незалежныя прафзвязы ўжо ўступілі некалькі сотняў чалавек, і людзі прадаўжаюць прыходзіць кожны дзень. І гэта нягледзячы на тое, што на незалежныя прафзвязы ўвесь час ціснуць.

Напрыклад, 3 верасня ў офіс прафзвязу прыходзіў міліцыянт — супрацоўнік крымінальнага вышуку, каб апытаць удзельнікаў стачкі пра прычыны, з якіх яны не выходзяць на працу.

Таксама мясцовыя ідэолагі раздавалі працаўнікам анкеты, у якіх цікавіліся меркаваннем работнікаў аб сітуацыі ў краіне.

Кіраўніцтва "Беларуськалію" вымушанае экстранна паляпшаць умовы працы, каб пераканаць працаўнікоў спыніць стачку. Напрыклад, закупляць новыя інструменты і некаторае абсталяванне.

Аднак на прадпрыемстве застаецца мноства парушэнняў тэхнікі бяспекі, што дазваляе людзям на законных падставах не працаваць і ўдзельнічаць у стачцы.

Са слоў Пазнякова, пратэстныя настроі ў працоўным асяроддзі не толькі не згасаюць, але і набываюць больш разнастайныя формы. А да страйкавага руху далучаюцца новыя прадпрыемствы — чыгуначнікі, работнікі прадпрыемстваў харчовай прамысловасці і нават мясцовыя IT-спецыялісты.

 


Лу-каку ўнеслі ў базу "Міратворац"


Дыктатар пазначаны як "памочнік тэрарыстаў і маскалёўскіх акупантаў".

Украінскі цэнтр "Миротворец", які пачаў працу адразу пасля анэксіі Масковіяй Крыма і ўводу войскаў на ўкраінскі Данбас, уключыў А. Лу-каку ў сваю базу звестак пра асоб, якія маюць дачыненне да злачынстваў супраць нацыянальнай бяспекі, міру, бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку.

Лу-кака пазначаны як "памочнік тэрарыстаў і маскалёўскіх акупантаў" за адмову экстрадаваць затрыманых у Беларусі ўдзельнікаў прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера і перадаў іх Масковіі.

Заява былога прэзідэнта Эўрапейскай рады і былога прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска аб тым, што Лу-кака прапаноўваў вясной 2014 року стварыць і ўзначаліць украінска-беларускі саюз для спынення баявых дзеянняў на Данбасе, паслужыла падставай для абвінавачванняў у замаху на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

 


Афіцыйны сайт МУС Беларусі: Лу-кака і Караев абвешчаны ў вышук


Абодвум прад'яўлена абвінавачванне ў ваенных злачынствах супраць беларускага народа.

На афіцыйным сайце МУС Беларусі з'явілася інфармацыя пра аб'яву ў вышук узурпатара Лу-какі ды ката Юрыя Караева.

Скрын апублікаваў телеграм-канал "Наша Нiва".

Абодвум прад'яўлена абвінавачванне ў ваенных злачынствах супраць беларускага народа.

Нагадаем, учора на сайце кіраўніка справамі Лу-кака з'явіўся бела-чырвона-белы сцяг і прыбраны ў Верку Сярдзючку Віктар Шейман, якога падазраюць у палітычных забойствах.


"Хартыя’97%", 3 верасьня 2020 р.

 

 

Калектыў гарадзенскай фірмы "Акцэнт" выйшаў з дзяржаўнага прафсаюзу

 

Сяброў дзяржаўнага прафсаюзу на прадпрыемстве не засталося, паведамілі супрацоўнікі гарадзенскай кампаніі "Акцэнт".

Супрацоўніца кампаніі распавяла, што рашэнне было аднагалосным:

— Мы падалі заяву ў Менск на ліквідацыю нашай прафсаюзнай арганізацыі. Гэта не просты працэс — сама ліквідацыя. Можа, рашэнне будзе прынята напрыканцы верасня. Але так, усе людзі выйшлі, 100%.

Паводле словаў супрацоўніцы гарадзенскай фірмы "Акцэнт", яе калегі прынялі гэта рашэнне па розных прычынах, а ўсе заявы напісалі цягам двух дзён. Цяпер працоўныя абмяркоўваюць стварэнне суполкі незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве.

"Акцэнт" займаецца вытворчасцю пальчатак, у кампаніі працуюць каля 150 чалавек.

Паводле нашае інфармацыі аналагічная сітуацыя склалася на фабрыцы "Conte" у Горадні.

 


Затрыманыя ў дзень ведаў у суме атрымалі больш 200 сутак арышту


На кожнага з затрыманых склалі пратаколы за парушэнне парадку арганізацыі ці правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Галоўным чынам асуджаным давалі суткі арышту. Па дадзеных праваабарончага цэнтра "Вясна" было разгледжана 44 адміністрацыйных справы: 32 чалавек атрымалі "суткі", штрафы 12, а самы маленькі тэрмін адміністрацыйных арыштаў — 5 сутак. Мінімальны штраф — 10 базавых велічынь.

Некалькі спраў затрыманых пры выкананні журналістаў адправілі на дапрацоўку. Гэта супрацоўнікі Tut.by, "Камсамолкі" і БелаПАН.

 


Учора ўвечар у Менску былі затрыманыя былыя тэлевядучыя


Учора ўвечар у Менску былі затрыманыя былыя тэлевядучыя гостэлевізіі Дзяніс Дудзінскі ды Зьміцер Кахно, якія неаднаразова выказваліся ў падтрымку апошніх пратэстаў у нашае краіне.

Жонка Дзяніса Дудзінскага Кацярына Раецкая распавяла ў Facebook, што Дзяніс ды Зьміцер правялі гэтую ноч на Акрэсьціна. А жонка Кахно выклала ў Instagram відэа з момантам затрыманьня Зьміцера. 

Сёньня дзяўчыны ад самае раніцы дзяжураць у суда Цэнтральнага раёну.

 


На топ-мэнэджара кампаніі PandaDoc завялі крымінальную справу


На аднаго з топ-мэнэджараў кампаніі PandaDoc Віктара Кувшынава завялі крымінальную справу па артыкуле 210 УК РБ. Пра гэта ў сваім Instagram  паведаміла жонка Віктара.

Нагадаем, учора ў ягоную хату прыходзілі чатыры супрацоўніка ў цывільным, пасьля чаго Віктар не выходзіў на сувязь.

 


Гістарычны факультэт БДУ выйшаў на акцыю салідарнасьці


Гістарычны факультэт БДУ выйшаў на акцыю салідарнасьці з затрыманым 1 верасьня пасьля студэнцкага маршу студэнтам Сяргеем Сасункевічам, якога адпраілі ў ізалятар на 15 содняў.

У Акадэміі ветэрынарнае медыцыны ў Віцебску сёньня былі затрыманыя чацьвёра студэнтаў. Двое зь іх — дзяўчыны. Як распавёў нам адзін з вучняў гэтае акадэміі, на тэрыторыі навучальнае установы зь самай раніцы дзяжурылі "ціхары". 

— Мы выйшлі на вялікім перапынку на вуліцу ды яны ўжо дзяжурылі поруч дэканату. Таксама насупраць цэнтральнага ўваходу ў дэканат выбудавалі ў шэраг аўтобусы каб мы не змаглі там сабрацца. І мы пайшлі да іншага корпусу. Праз хвілін 15 пад'ехалі "ціхары" ды пачаліся затрыманьні, — кажа студэнт.

Нагадаем, што ўчора каля Акадэміі ветэрынарнае медыцыны студэнты выбудаваліся ў ланцуг салідарнасці, пасьля чаго прынамсі адзін студэнт быў затрыманы.

 


Студэнты выходзяць з БРСМ


16:38 Чарга на выйсце з БРСМ у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.

 


Зноўку засыналі сольлю надпіс "Не забудземся!"


На Пушкінскае поруч мэмарыялу Тарайкоўскага зноўку засыналі сольлю надпіс "Не забудземся!" А ахоўваць купку солі паставілі адразу некалькіх супрацоўнікаў МУС.

Мянчукі, вы ведаеце што рабіць!

14:08 Міліцыя з "Пушкінскае" ужо сышла, і людзі пачалі прыбіраць соль з надпісу.

14:13 Міліцыя павярнулася на "Пушкінскую", дзе людзі пачынаюць аднаўленьне мемарыялу Тарайкоўскага. І ўжо праводзіць "гутарку" з двума маладымі людзьмі, якія расчышчалі соль зь надпісу.

Затое кветкі, якія пачалі прыносіць, ужо не чапаюць.

 


На Ўруччы ў Менску "ціхары" затрымалі панду


Сёньня хлопец у гарнітуры панды выйшаў на акцыю ў падтрымку ІТ-кампаніі PandaDoc. Аднак доўга акцыя ня доўжылася, таму што на адзінкавы пікет вельмі хутка адрэагавалі "ціхары". 

Беларускі сюр.

 


Акцыя салідарнасьці "ЯМыДудзінскі", "ЯМыКахно"


На Ўруччы праходзіць акцыя салідарнасьці пад назваю "ЯМыДудзінскі", "ЯМыКахно".

Нагадаем, учора былі затрыманыя былыя тэлевядучыя дзяржаўнага тэлеканалу Дзяніс Дудзінскі ды Зьміцер Кахно.

 


Гастралёры з міліцыі працягваюць ездзіць па школах


Гастралёры з міліцыі працягваюць ездзіць па школах і запалохваць дзяцей артыкуламі пра адміністрацыйнае правапарушэньне. Напэўна разлічваюць такім чынам на кораню спыніць любое жаданьне моладзі выступаць супраць сістэмы. Мяркуючы па рэакцыі школьнікаў, запалохаць іх усё ж не атрымалася.

Выдатнае пакаленне падрастае!

P.S. Супрацоўнікаў міліцыі пры выкананьні здымаць на камеру можна!

 


Новы лайфхак


Пэцкаем канцы вяровак расьцяжак клеем ад грызуноў ды — зладзюжкам у чорным ні адмыцца, ні адцерціся. Новы лайфхак.

"Тым, хто робіць расьцяжкі са сьцягамі на будынах — пэцкайце канцы вяроўкі/троса клеем ад грызуноў, — прапануе наша чытачка. — Хто ўжо сутыкаўся з гэтым клеем, ведае, што ад яго ні адмыцца, ні адцерціся. Усё ліпне адзін да аднаго. Агідная рэч! 

Толькі рабіце гэта ўжо пасьля мантажу. Вы будзеце прыемна зьдзіўлены вынікам".

 


***


18:16 Невядомымі затрыманы фатограф Tut.by   Дзьмітры Брушко.


Telegram-канал NEXTA Live, 3 верасьня 2020 р.

 


Разрыў шаблона


Жыхаркі двара на Чарвякова прапануюць каву амапаўцам, якія прыехалі зрэзаць створаную жыхарамі бел-чырвона-белую інсталяцыю.

Лукашэнкаўцы вядуць сапраўдную вайну з нацыянальнай сімволікай, хоць такая вайна пярэчыць іх уласнаму заканадаўству. Няма ніякіх юрыдычных падстаў, каб здымаць нацыянальныя сцягі ці Пагоню, якая, дарэчы, унесеная ў Спіс гістарычных каштоўнасцяў Беларусі.

 


***


На агароджаную плошчу Перамогі сагналі людзей з дзяржаўнымі сцягамі, сцягамі Масковіі, СССР, НОДу і партрэтамі Сталіна.

 


***


Лідар стачкама Менскага завода колавых цягачоў Аляксандр Лаўрыновіч выйшаў на волю пасля 10 дзён арышту. 


"Наша Ніва", 3 верасьня 2020 р.

 


Як маскалёўская прапаганда захапіла БТ і пры чым тут журналісты з Масковіі


Мова беларускай дзяржаўнай тэлевізіі радыкальна зьмянілася пасьля выбараў 9 жніўня. Цяпер на ёй гучаць словы "Майдан" і "падзел Беларусі", а таксама палохаюць украінскім сцэнарам беспарадкаў.

Лу-кака пацьвердзіў, што запрасіў на Беларускую тэлевізію  журналістаў з Масковіі, а, паводле маскалёўскага агенцтва РБК, у Менск прыехалі брыгады маскалёўскага тэлеканала RT: іх жа журналісты зьявіліся ў пуле Лу-какі, які асьвятляе паездкі прэзыдэнта па краіне. Маскалі занялі месцы супрацоўнікаў, якія падтрымалі пратэсты і звольніліся самі або былі звольненыя.

Ток-шоў на беларускім дзяржаўным канале АНТ таксама робяцца па маскалёўскіх рэцэптах. На канале выступае Мікалай Азараў, былы прэм’ер Украіны ў часы Віктара Януковіча: ён у 2014 роке ўцёк з Украіны і з тых часоў жыве ў Масковіі. Улады Беларусі спрабуюць прадставіць пратэсты як інтрыгі заходніх спэцслужбаў, а не як інсьпіраваныя знутры. І таму шмат гавораць з экранаў пра "руку Захаду" і пра тое, што сапраўднай мэтай пратэстаў нібыта зьяўляецца "падзел Беларусі" з аддзяленьнем ад яе Гарадзенскай вобласьці. Болей чытайце ў нашым аглядзе.

 


"Я салідарны з тым, што людзі абураныя", — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі


Падчас сустрэчы з выбарнікамі сваёй акругі 3 жніўня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі заявіў, што салідарны з пратэстоўцамі, якія абурыліся арганізацыяй сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў.

На сустрэчу з дэпутатам ад Сьвіслацкай акругі № 94 Валерам Варанецкім прыйшлі 150 чалавек. Сустрэча праходзіць у памяшканьні Менскага месцкага палацу культуры.

— Людзі мелі права абурыцца тым, як былі арганізаваныя выбары. І людзі маюць права на мірны пратэст. Мы ўсе павінны разумець, што гэтая краіна, гэтая зямля належыць народу. І некалі нашыя продкі абаранялі яе з кроўю, з потам, каб мы жылі на гэтай зямлі, будучы гаспадарамі. Народ — крыніца ўлады — мае права вызначаць, як жыць на гэтай зямлі. <...>

На жаль, замест таго, каб з разуменьнем падысьці да гэтага, выйсьці на дылёг, улады паказалі сілу. Быў пяройдзены рубікон. Тая чырвоная рыса, за якую пераходзіць было нельга. Канстытуцыя гарантуе нам павагу да нас, грамадзян. І катэгарычна не дапускае гвалту, катаваньняў, — сказаў Валер Варанецкі падчас сустрэчы.

 


Кіраўнік МУС Караеў ня выйшаў да журналістаў


Увечары 3 верасьня каля 50 журналістаў незалежных СМІ сабраліся ля будынку Міністэрства ўнутраных спраў, патрабуючы сустрэчы з кіраўніком ведамства Юрыем Караевым. Больш за двое содняў у няволі трымаюць шасьцёх журналістаў Tut.by, БелаПАН і "Комсомольской правды в Беларуси", якіх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Як паведаміла генэральная дырэктарка "Тут Бай Мэдыя" Людміла Чэкіна, ані міністар Караеў, ані іншыя афіцыйныя асобы на размову з журналістамі ня выйшлі. Але адказалі, што пры затрыманьні журналістаў падчас студэнцкага пратэсту 1 верасьня парушэньня заканадаўства не было. У выпадку нязгоды прапанавалі зьвяртацца ў пракуратуру.

"Прэса — гэта сьвятое. Юры Караеў", "Свабоду журналістам", "Рабілі сваю працу — апынуліся на Акрэсьціна" — з такімі плякатамі прысутныя журналісты Tut.by, "Онлайнеру", "БелаПАН", "Нашай нівы" і іншых мэдыя сталі насупраць будынку МУС.

Каля 18:17 невядомыя затрымалі і зьвезьлі фотакарэспандэнта Tut.by Зьмітра Брушка. Яго завезьлі ў Кастрычніцкае РУУС, дзе раней трымалі схопленых падчас студэнцкай акцыі журналістаў.

Міліцыя папрасіла журналістаў сысьці з пляцоўкі насупраць міністэрства, паведаміўшы, што гэта "рэжымны аб’ект".

50 чалавек з плякатамі разьмясьціліся на скрыжаваньні вуліц Гарадзкі Вал і Нямігі.

Пасьля журналісты рушылі да Міністэрства інфармацыі.

 


"Сувэрэнітэт ня можа быць прадметам перамоў ці торгу"


Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала сустрэчу Лу-какі з кіраўніком расейскага ўраду Мішусьціным.

— Я заўсёды казала і паўтараю, што сувэрэнітэт ня можа быць прадметам перамоў ці торгу. Я сумняваюся, што любыя рашэньні і дамовы, якія могуць быць падпісаны Лу-какаю, будуць прызнаныя новым урадам. Прычына гэтага вядомая: народ адмовіў Лу-каку ў даверы, — цытуе Ціханоўскую яе Тэлеграм-канал "Пул Першай".

Па выніках сёньняшняй сустрэчы ў Менску Лу-кака падзякаваў Масковіі, якая "падключылася ў цяжкую хвіліну і дапамагла сур’ёзна стабілізавацца". У сваю чаргу Мішусьцін заявіў:

— У нас па многіх пытаньнях прагрэс, у тым ліку аб будучыні саюзнай дзяржавы, якая заснавана на абсалютна незалежнай пазыцыі нашых краін, але з адпаведнымі захадамі эканамічнага характару, пра якія мы дамаўляліся.

 


Маёр юстыцыі звольнілася зь Сьледчага камітэту праз "актыўную грамадзянскую пазыцыю"


Маёр юстыцыі Вольга Варчэня звольнілася праз "актыўную грамадзянскую пазыцыю" зь менскага гарадзкога ўпраўленьня Сьледчага камітэту. Рапарт на звальненьне за 18 жніўня Варчэня апублікавала ў сваім Інстаграме.

"Колькі людзей, столькі думак. Хтосьці сказаў, што дарма, хтосьці — ганаруся, а хтосьці — збаялася. Найважнейшае: я ведаю, што для сябе зрабіла правільны і асэнсаваны выбар. Дзякуй усім, хто падтрымаў", — напісала Варчэня пад фота рапарту і службовага пасьведчаньня.

Варчэня адмовілася камэнтаваць сваё звальненьне "Свабодзе". Паводле інфармацыі Tut.by, 5-рочны кантракт зь ёю падпісалі ў 2019 роке. Праз звальненьне яна мусіць сплаціць цалкам грошы, якія атрымоўваюць сілавікі пры заключэньні кантракту.

 


"Заставацца дома стала небясьпечна"


Вакалістка гурту Shuma Руся пакінула Беларусь. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Facabook.

"Я зьехала з Аяй у Кіеў, заставацца дома для нас стала небясьпечна. Сёньня я пачынаю сустракацца з мэдыя і фондамі, у мяне цяпер разьвязаныя рукі і вяртаецца прадуктыўнасьць. Не сакрэт, што я ўжо шмат рокаў працую з НДА, якія зьвязаныя з правамі чалавека, дэмакратычнай грамадзянскай супольнасьцю, палітыкай і культурай".

 


Студэнты МДЛУ зьбіраюць подпісы пад зваротам да рэктара, пагражаюць пачаць страйк


У фае Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту сёньня зьбіралі подпісы пад пэтыцыяй да рэктара Натальлі Баранавай. Пазьней у студэнтаў адбылася сустрэча з прарэктарам па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ўладзімерам Пашкевічам.

У пэтыцыі студэнты і супрацоўнікі ўнівэрсытэту патрабуюць ад рэктара ў сувязі з парушэньнем грамадзянскіх і палітычных правоў "выступіць з адназначнай заявай" у падтрымку шэрагу патрабаваньняў да ўладаў:

адстаўкі Лу-какі;
спыненьня гвалту і пакараньня вінаватых у катаваньнях;
неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў;
адстаўкі Цэнтарвыбаркаму;
правядзеньня паўторных выбараў.

Калі гэтыя патрабаваньні ня будуць выкананыя, студэнты пагражаюць пачаць страйк.

Падчас сустрэчы з прарэктарам Уладзімерам Пашкевічам студэнты патрабавалі таксама тлумачэньняў наконт учорашніх затрыманьняў.

 


Беларускія студэнты абвесцілі 3 верасня — днём выхаду з БРСМ


У супольнасці "Студэнцкая ініцыятыўная група" з’явілася інструкцыя, як можна выйсці з БРСМ. 3-е верасня абвешчана "Чыстым чацвяргом". Мы пагутарылі з дзвюма маладзёнамі, якія вырашылі выйсці з грамадскай арганізацыі.

Як высветлілася, пайсці з Саюзу моладзі не вельмі проста. У юнакоў не прымаюць заявы ці нават проста замыкаюць дзверы кабінета БРСМ ва ўніверсітэце.


"Радыё Свабода", 3 верасьня 2020 р.

 

 

Крымінальных спраў узбуджана нуль


Па паведамленьнях нашых крыніц, у сталічным СК ляжыць прыкладна 1000 заяў па фактах катаваньняў у перыяд з 9 па 13 жніўня.

Крымінальных спраў узбуджана роўна 0 (нуль).

Вось так праходзіць суд над затрыманым за выкананьне сваіх прафесійных абавязкаў журналістам Tut.by Аляксеем Суднікам. Не, гэта не фаташоп. Гэта беларуская рэальнасьць.

 


Тэрыторыю МДЛУ цяпер патрулююць "ціхары" 


Пасля пратэстаў студэнтаў падчас перапынкаў паміж заняткамі, у акадэміі скарацілі час гэтых самых перапынкаў ды даслалі бандытаў патруляваць тэрыторыю навучальнае ўстановы. Студэнты турбуюцца, але рэктарат не звяртае на меркаванне сваіх жа навучэнцаў ніякае ўвагі.

На дадзены момант вядома прынамсі пра аднаго затрыманага — яго клічуць Мікіта Анацкі, студэнт 4 курсу перакладніцкага факультэту. 

Колькі яшчэ студэнтаў патрапілі ў лапы фашыстаў прама ў сьценах роднага ўніверсітэта — невядома. На вуліцы стаіць прынамсі тры танаваных мікрааўтобуса без нумароў.

Кажуць, што фашысты цьвёрда затрымалі прынамсі 5 студэнтаў. Усё з-за таго, што тыя нібы спявалі песьні разам.

 


Ізноў адноўлены мэмарыял Тарайкоўскага


Сталыя ды дзеці сабраліся на Пушкінскай, каб прыбраць рэагент, якім сёньня ў чарговы раз засыналі мэмарыял Тарайкоўскага.

Аўтамабілісты дапамагаюць прыбраць рэагенты з месца, дзе размяшчаецца народны мемарыял.

Мэмарыял Тарайкоўскага адноўлены! Рэагенту на надпісы больш няма, а кветак усё больш з кожнаю хвілінаю!


Telegram-канал NEXTA Live, 4 верасьня 2020 р.

 


Закрылі жодзінскі ТВ-канал


Жодзінскі ТВ-канал закрылі праз "матэрыялы, якія дэстабілізуюць абстаноўку сярод насельніцтва места Жодзіна". 

Кіраўнік гарвыканкаму ў афіцыйны лісце піша, што ў эфіры былі паказаныя рэпартажы і відэа з гвалтоўнымі разгонамі пікетаў замежнага паходжання, меркаванні замежных палітолагаў, распаўсюд кантэнту з заклікам да забастовак, скіраваны на дэстабілізацыю працы органаў улады.

 


ЭЗ не ўвядзе супраць Лу-какі санкцыі


ЭЗ не ўвядзе супраць Лу-какі санкцыі, "каб не страціць камунікацыю з Менскам". Супраць уводу асабістых санкцый выступілі Францыя, Германія і Італія. Краіны лічаць, што варта пакінуць шлях камунікацыі з кіраўніком Беларусі адкрытым. За санкцыі супраць Лу-какі выступілі краіны Балтыі і Польшча.

Ізноў адзіная валюта?

— Я вас расчарую. Не, — заявіў у інтэрв'ю "Расея 24" амбасадар РФ у Беларусі Мезенцаў наконт таго, ці абмяркоўваў прэм'ер-міністр Масковіі з Лу-какаю пытанне ўвядзення адзінай валюты "саюзнай дзяржавы" на перамовах у Менску. 

Пра гатовасць увесці адзіную валюту 3 верасня паведаміў кіраўнік камітэту Дзярждумы ў справах СНД Леанід Калашнікаў.

 


Як мінімум трох студэнтаў затрымалі сёння ў Лінгвістычным універсітэце


Паміж парамі студэнты МГЛУ збіраліся ў фае заспяваць песню Do you hear the people sing? Падчас спеваў сілавікі пачалі затрымліваць удзельнікаў акцыі, распавяла belsat.eu студэнтка вну.

— Мы збіраліся заспяваць песню на перазменцы. Да пачатку мы бачылі ў двары бусы без нумароў з людзьмі ў чорным унутры. Мы пачалі тэлефанаваць у ДАІ, каб там разабраліся, што гэта за машыны без нумароў. Адзін раз мы паспелі выканаць песню. 

Потым крычалі "Жыве Беларусь!", а калі пачалі запяваць другі раз, да нас у дзверы зайшлі АМАПаўцы. Выкладчыкі пачалі на іх крычаць, каб не забіралі дзяцей. Усе кінуліся наўцёкі, нехта станавіўся ў счэпку, нехта хаваўся. Я не бачыла, колькі ўвогуле людзей затрымалі, але дакладна больш за трох, — распавяла студэнтка МГЛУ. 

 


Затрымалі блогера Паўла Спірына


У Менску затрымалі блогера Паўла Спірына ў межах крымінальнай справы па ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу — "Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці". 

Справа звязаная з фільмам Спірына "Грань", які быў унесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Вядзе справу Цэнтральны апарат Следчага камітэту. Вядома, што ў доме ў Паўла Спірына прайшоў ператрус.

 


Людзей прымушаюць выходзіць на мітынг #ябацька


На Менскім малочным заводзе №1 людзей прымушаюць выходзіць на мітынг #ябацька. Тым, хто не хоча ісці пагражаюць пазбаўленнем прэміі і звальненнем. Загад прыйшоў з Мінаблмясамалпрому. Будуць весці запіс мерапрыемства. Тым больш гендырэктар прадпрыемства Главінскі — удзельнік хакейнай каманды "Айчына". Прымусілі выйсці адзінкі, асноўная маса масоўкі — не працаўнікі заводу. 


"Белсат", 4 верасьня 2020 р.

 


У МДЛУ АМАП жорстка затрымліваў студэнтаў


Усё праз тое, што студэнты нібыта спявалі песні разам.

У Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце цяпер АМАП жорстка затрымлівае студэнтаў. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Nexta Live".

Цяпер вядома як мінімум пра аднаго затрыманага — Мікіту Адацкага, студэнта 4-га курса перакладчыцкага факультэта.

"Колькі яшчэ студэнтаў патрапілі ў лапы фашыстаў у сценах роднага ўніверсітэта — невядома. На вуліцы стаіць як мінімум тры танаваных мікрааўтобусы без нумароў, — піша тэлеграм-канал. — Кажуць, што жорстка затрымалі як мінімум 5 студэнтаў. Усё праз тое, што тыя нібыта спявалі песні разам".

 


Ля ўваходу ў МДЛУ праходзіць акцыя салідарнасці


Наша сіла — у адзінстве.

"Ля ўваходу ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт праходзіць акцыя салідарнасці. Дзякуй за падтрымку!" — піша тэлеграм-канал "Баста".

 


Сотні студэнтаў БДУІРа праспявалі "Муры" ў падтрымку таварышаў з МДЛУ


Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі падтрымалі студэнтаў Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, якіх нядаўна затрымліваў АМАП за песні ў фае, паведамляе Telegram-канал "Белсат".

 


Каля Менскага ГЦ "Тытан" выбудавалася ланцуг салідарнасці


Пратэстоўцы выйшлі ў падтрымку студэнтаў.

У Менскага гандлёвага цэнтра "Тытан" людзі арганізавалі ланцуг салідарнасьці ў падтрымку студэнтаў, паведамляюць Telegram-канал "Баста!".

Нагадаем, што сёння студэнты збіраюцца ў сваіх ВНУ на акцыі салідарнасці.

 


Затрыманых студэнтаў МДЛУ вызвалілі


Так перамагае салідарнасць!

Затрыманых сёння студэнтаў Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта адпусцілі.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Баста".

 


Працаўнікі ЦЭЦ-4 у Менску страйкуюць


Ім патрэбная падтрымка сёння ўвечары.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Беларусь страйкуе!":

"Работнікі ЦЭЦ-4 папрасілі нашай дапамогі і падтрымкі. Сёння збіраемся насупраць "Эўраопту" на Мантажнікаў. Можна даехаць на аўтобусах 138 або "Эўраопту".

Збор на прыпынку а 18:00 на Акадэміка Фёдарава альбо, хто можа, адразу на месцы. Калі вы на аўто, можаце падабраць сваіх на прыпынку.

Яны просяць нашай падтрымкі, давайце не падвядзём!"

 


Старшы пракурор Генпракуратуры звольніўся на знак пратэсту


Сумленныя людзі працягваюць пераходзіць на бок народа.

Старшы пракурор міжнародна-прававой управы Віталь Вольскі з 2 верасня не працуе ў Генеральнай пракуратуры. Пасля прэзідэнцкіх выбараў, прапрацаваўшы некалькі дзён, ён сышоў у адпачынак, а цяпер звольніўся.

— Маё ўяўленне пра тое, як павінна працаваць пракуратура, заснаванае на маім жыццёвым досведзе, на досведзе працы, адукацыі, у нейкі момант пачало дысанаваць з тым, што адбываецца ў рэальнасці — і ў гэты момант ты проста разумееш, што ў гэтай арганізацыі як пракурор працаваць ужо не можаш, і тады прымаеш пастанову аб сыходзе, — кажа ён.

Віталь Вольскі прапрацаваў у пракуратуры 13 рокаў, пачынаў працаваць у Барысаўскім раёне, потым у Менскай вобласці. Сышоў з пасады старшага пракурора міжнародна-прававой управы Генпракуратуры. Допіс пра тое, што ён звальняецца, з'явіўся на ягонай старонцы ў Facebook. "Я шырокай папулярнасці не шукаў, але і прычыны свайго сыходу ад сяброў і знаёмых, якія пыталіся, не хаваў", — тлумачыць ён.

— Чаму вы пайшлі? Якая была асноўная прычына?

— Асноўнай прычыны няма — гэта ва ўсіх так, хто сыходзіць з працы. Гэта, хутчэй, набор розных прычын. Ты проста ў нейкі момант разумееш, што больш не можаш працаваць у гэтай арганізацыі. Але адной прычыны накшталт "пабілі людзей" альбо "не зарэгістравалі кандыдата", ці нешта яшчэ — такога няма. Ты жывеш у краіне, па вуліцах ходзіш, глядзіш, што адбываецца — і ў нейкі момант для сябе робіш выбар.

— Але што было штуршком?

— Падзеі, якія адбыліся ў краіне за апошнія некалькі месяцаў.

— На працы на сыход нармальна адрэагавалі?

— Так. Мяне спакойна адпусцілі: надумаў звольніцца — калі ласка, звальняйся.

— Цяпер вы не шкадуеце? 13 рокаў прапрацавалі, гэтую сферу добра ведаеце, а цяпер вам трэба ці ў іншую галіну сыходзіць, ці яшчэ штосьці...

— Нават калі і заставацца ў юрыспрудэнцыі, улічваючы, што асноўная ўвага ў працы надавалася крымінальнаму праву, мне цяпер трэба будзе мяняць сферу дзейнасці, альбо кардынальна прафесію.

— Няма шкадавання?

— Не, я вельмі выразна разумеў, што мне трэба рабіць у гэтай сітуацыі, і зрабіў тое, што павінен быў зрабіць.

— А як ваша сям'я і сябры адрэагавалі на вашу пастанову?

— Нармальна, я не чуў пакуль ніякага негатыву з гэтай нагоды, большасць разумеюць, што я ўсё правільна зрабіў. І добра, што людзі не застаюцца ў баку, няма абыякавасці да таго, што адбываецца.

— Вы расчараваліся ў сваёй працы?

— У сваёй працы — не. Як орган пракуратура мае права на існаванне, нават яе існаванне неабходна. Прычына сыходу з пракуратуры — гэта не столькі і не толькі нязгода з дзеяннямі ўладаў: калі ты не згодны з дзеяннямі ўладаў, гэта не выяўляецца толькі ў сыходзе з месца, дзе ты працуеш. Маё ўяўленне пра тое, як павінна працаваць пракуратура, заснаванае на маім жыццёвым досведзе, на досведзе працы, адукацыі, у нейкі момант пачало дысанаваць з тым, што адбываецца ў рэальнасці. І ў гэты момант ты проста разумееш, што ў гэтай арганізацыі ты як пракурор [чалавек, які павінен наглядаць над законнасцю] працаваць ужо не можаш і тады ты прымаеш пастанову аб сыходзе.


Хто яшчэ сышоў з органаў пасля выбараў


Раней мы ўжо распавядалі, што старшы следчы Фрунзенскага раённага аддзела Следчага камітэта Вольга Варчэня падала рапарт на звальненне "у сувязі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй".

Таксама мы пісалі, што двое следчых Партызанскага РАСК падалі рапарты на звальненне, яшчэ адзін выпадак быў у Полацку. Сваю пастанову яны тлумачылі тым, што не могуць працягваць службу ў сувязі з нязгодай з пазіцыяй установы наконт грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, сярод іншага, дзеянні сілавікоў, якія разганялі і збівалі дэманстрантаў.

Падпалкоўнік міліцыі з Ліды, камандзір роты ППС Лідскага РАУС Юрый Махнач, які распавёў аб падрыхтоўцы міліцыі да выбараў і збіваннях, таксама падаў рапарт аб звальненні.

Падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Ахрэмчык працаваў у Акадэміі МУС, але таксама выбраў сыход са службы і цалкам змяніў сферу дзейнасці пасля падзей першых дзён пратэстаў — з маральных меркаванняў.

 


Вечар пратэстаў


15:59 Берасьцейкія айцішнікі выйшлі на акцыю салідарнасьці з калегамі з PandaDoc, куды з ператрусамі прыйшлі супрацоўнікі ДФР.

17:43 Ланцужок салідарнасьці пашыхтаваўсяся поруч ПВТ.

18:10 Поруч Стэлы сабралася некалькі десяткаў чалавек.

18:25 Беларускі зьбіраюцца на Камароўскім рынку.

18:35 Каля Стэлы сабралася некалькі сотняў чалавек. Людзі плянуюць прайсьціся маршам у бок Палаца спорту.

18:39 Жыхары Бараўлян ідуць маршам.

19:01 У раёне менскае Нямігі пачаліся затрыманьні.

19:02 Калёна жанчын набліжаецца да пляца Перамогі. Прасьпект сігналіць.

19:09 Жыхары мікрараёнаў Сухарава і Малінаўка прыйшлі падтрымаць страйкуючых працаўнікоў ЦЭЦ-4.

19:20 У Горадне каля ГЦ "Old City" сабралася шмат людзей, сьпяваюць "Купалінку".

19:35 "Жаночы марш" ідзе па праспэкце Незалежнасьці.

19:47 На акцыю салідарнасьці сёньня выйшлі й у Берасьці. Ланцуг выбудаваўся на вуліцы Маскоўскае.

19:50 Людзі нясуць кветкі да народнага мемарыялу на Пушкінскай у Менску.

19:54 Менская Серабранка абараняе сваіх. Міліцыя адступіла. Акцыя працягваецца!

19:58 У Жодзіна людзі зьбіраюцца поруч ГЦ "Грын".

20:01 Менскі марш скандуе: "Караева пад суд!".

20:05 Менская Масюкоўшчына стаіць ц ланцугу салідарнасьці.

20:07 Менская Малінаўка ідзе ў кірунку да легендарнага зубра.

20:09 Каля 500 чалавек ідуць калёнаю з Бараўлянаў у Новую Баравую.

20:12 У менскай Серабранцы таксама зьбіраюцца людзі.

20:16 Людзі сьпяваюць у ГЦ "Момо" песьню "Муры".

20:21 Яшчэ адно гучнае "Баста!" гучыць на станцыі мэтро "Ўсход" у Менску.

20:24 "Жаночы марш" ужо на пляцы Незалежнасьці.

20:31 Сьмілавічы салідарныя!

20:32 На Раманаўскае Слабадзе ў Менску таксама зббіраюцца людзі.

20:38 У менскае "Пясочніцы" выступае Лявон Вольскі.

20:44 Па сталічным праспэкце Незалежнасьці ідзе калёна ды скандуе "Саша тры адсоткі".

20:46 Вось колькі людзей у Новае Баравой. Туды прыйшлі жыхары навакольных раёнаў.

20:54 У менскім Сухарава Лу-каку адправілі ў аўтазак.

21:00 Тым часам калёна ідзе па праспэкце Незалежнасьці ў бок Кастрычніцкага пляца.

21:12 Вельмі гучнае шэсьце па вуліцы Матусевіча ў Менску. Telegram-каналы ацэньваюць колькасіць удзельнікаў у тысячу чалавек.

21:26 Велізарны карагод з жанчын, што дашлі маршам на Кастрычніцкі пляц Менска.

 

21:45 Менскі Чырвоны Бор на маршы.


21:48 У менскім мікрараёне Паўднёвы захад адбілі ўдзельніка шэсьця ў "ціхароў".


21:59 "Выходзь, Лошыца ня сьпіць": шэсьце ў менскім раёне.


22:02 Новая Баравая, як заўсёды, на вышыні. Кожны дзень тут зьбіраюцца людзі.


22:14 "Перамен" усё гучней гучыць у Менску.

 

22:29 Побач з Драздамі менчукі скандавалі "Лу-каку ў аўтазак"". Акцыя ў Вясьнінцы.


22:36 На Пляцы Зьменаў на вуліцы Червякова ў Менску таксама сабраліся людзі.


22:45 "Жыве Беларусь!" скандуюць цэлым раёнамі.


"Хартыя’97%", 4 верасьня 2020 р.

 

 

У Польшчы распачалі крымінальную справу паводле фактаў катаванняў у Беларусі


Расследаваннем займаецца пракуратура.

У Польшчы пракуратура пачала расследаванне паводле фактаў арыштаў, збіцця і катаванняў трох палякаў у Беларусі. Іх затрымалі ў Менску 9 жніўня. Пра гэта паведамляе RMF24.

— Расследаванне датычыцца, між іншым, незаконных затрыманняў, збіцця і катаванняў, якія ўжываюцца АМАПам і іншымі беларускімі праваахоўнымі органамі, — піша выданне.

Паведамляецца таксама, што вярнуўшыся з Беларусі, гэтыя мужчыны прайшлі дэталёвае абследаванне, судова-медыцынскую экспэртызу, і іх траўмы былі пацверджаныя высновай экспэрта.

Імёны дваіх з іх — Вітольд Дабравольскі і Каспер Сеніцкі, асоба трэцяга не выдаецца. Іх затрымалі 9 жніўня, са слоў Дабравольскага, неўзабаве пасля выхаду з рэстарацыі. Вярнуўшыся на радзіму хлопцы распавялі, як іх збівалі пры затрыманні. Першыя 15 гадзін іх трымалі ў нейкім памяшканні, падобным да спартзалы, з трыма сотнямі іншых затрыманых, дзе таксама білі і пагражалі расправай. Затым іх перавезлі ў СІЗА Жодзіна.

Палякі былі вызваленыя 13 жніўня, пра што паведаміў у сваім Twitter намеснік міністра замежных спраў гэтай краіны Марцін Пшыдач.

 


Студэнты БДУ спяваюць песні каля сцен універсітэта


Сёння ў Менску праходзяць студэнцкія акцыі пратэсту.

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сабраліся ў двары і спяваюць беларускія песні, якія сталі хітамі рэвалюцыі.

 


Да лінгвістычнага ўніверсітэта ідуць студэнты ўсіх ВНУ


Акцыя салідарнасці праходзіць у МДЛУ, дзе раней прайшлі затрыманні студэнтаў, што пратэставалі.

Зараз да будынка ўніверсітэта ідуць калоны студэнтаў іншых сталічных ВНУ.

 


Выкладчыкі МДЛУ салідарныя са студэнтамі


На акцыі салідарнасці каля МДЛУ збіраюцца тысячы студэнтаў.

Пра сітуацыю выказаўся загадчык кафедры замежнай літаратуры Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Юрый Стулаў:

— Гэта недапушчальна, калі АМАП урываецца ў навучальную ўстанову, калі студэнтам не даюць выказваць сваё меркаванне.

Выкладчык таксама выказаўся пра ўчорашні відэазварот рэктаркі інстытута замежных моў Наталлі Баранавай.

— Я разумею пазіцыю Наталлі Пятроўны. Сітуацыя вельмі складаная. Але яе напаліў не ўніверсітэт, а ўсё, што адбываецца вакол.

 


Марш студэнтаў: "Пара мяняць лысую гуму!"


Калона студэнтаў прайшла па праспекце Незалежнасці ў Менску. Маладыя людзі скандавалі лозунг "Пара мяняць лысую гуму!".

На падыходзе да Камароўскага рынку супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя блізу 20 удзельнікаў шэсця.

 

"Хартыя’97%", 5 верасьня 2020 р.

 


4 верасьня затрымалі 41 ўдзельніка акцыяў пратэсту, якія прайшлі ў 13 местах


Паводле МУС Беларусі, у краіне ў мінулую пятніцу прайшлі 22 грамадзка-палітычныя масавыя акцыі пратэсту ў 13 паселішчах.

У іх, паводле МУС, узялі ўдзел каля тысячы чалавек. У Менску несанкцыянаваныя акцыі былі ў некалькіх месцах.

Найбольшай акцыяй стаў марш жанчын: а 18-й гадзіне людзі прайшлі ад Камароўскага рынку да плошчы Незалежнасьці, дзе правялі мітынг.

Міліцыя за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрымала 41 чалавека.

Да разгляду ў судах справаў паводле адміністрацыйных пратаколаў у ізалятары зьмешчаны 21 чалавек.

 

Акцыя студэнтаў і выкладчыкаў каля Лінгвістычнага ўнівэрсытэту


5 верасьня пасьля 12-й гадзіны студэнты і выкладчыкі Меенскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту сабраліся перад будынкам на акцыю пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту ўлады.

Пасьля мітынгу яны сталі ў ланцуг уздоўж вуліцы Захарава. Потым пайшлі калёнай на праспэкт Незалежнасьці. Удзельніцы акцыі плянуюць далучыцца да маршу жанчын а 15-й гадзіне на плошчы Якуба Коласа.

Напярэдадні ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце АМАП затрымаў некалькіх студэнтаў, якія сярод іншых да таго сьпявалі ў холе ВНУ "Марсэльезу". Празь некалькі гадзін затрыманых выпусьцілі.

 


У Менску студэнцкая акцыя пратэсту пачалася з затрыманьняў


Несанкцыянаваная акцыя пратэсту студэнтаў у Менску пачалася з затрыманьняў.

Паводле парталу, да паўдня студэнты менскіх унівэрсытэтаў сталі падыходзіць да кінатэатру "Кастрычнік" на праспэкце Незалежнасці. Яны сталі невялікімі групамі па некалькі дзясяткаў чалавек, некаторыя трымалі бел-чырвона-белыя сцягі.

"А 12:05 там ужо пачалі затрымліваць. Людзі ў цывільным і ў масках затрымалі прынамсі двух хлопцаў і адвялі іх у мікрааўтобус без нумароў", — паведамляе Tut.by.

На вуліцы Карла Маркса затрымалі звыш 15 чалавек, якія ішлі ў студэнцкім маршы, піша Onliner.by: "Забіралі ўсіх хлопцаў".


Напярэдадні ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце АМАП затрымаў некалькіх студэнтаў, якія сярод іншых да таго сьпявалі ў холе ВНУ "Марсэльезу". Празь некалькі гадзін затрыманых выпусьцілі.

У суботу міністар адукацыі Ігар Карпенка распарадзіўся ўзмацніць кантроль за доступам староньніх асобаў у навучальныя ўстановы.

У Беларусі з 9 жніўня ідуць масавыя акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў прэзыдэнта, на якіх пераможцам абвешчаны Лу-кака.

 


Па Менску ідзе "Жаночы марш"


5 верасьня ў Менску праходзіць чарговы суботні "Жаночы марш". На пачатку шэсьця ў калёне было каля 3 тысяч чалавек.

Жанчыны пачалі зьбірацца на марш яшчэ да 15-ай гадзіны каля Камароўскага рынку ў Менску.

На Камароўцы таксама зьявілася калёна з прыкладна дзесяці ЛГБТ-актывістаў, яны далучыліся да ўдзельніц жаночага маршу. У іх вясёлкавыя сьцягі, банэры. На адным напісана "Каждый охотник желает знать, когда посадят Лу-каку".

15:58 Калёна дайшла да скрыжаваньня Машэрава і праспэкта Незалежнасьці. Рух на праспэкце не перакрыты, калёна рухаецца па ходніках, спыняецца на сьветлафорах.

Прыкладна ў 15:30 "Жаночы марш" рушыў з Камароўскага рынку ў бок плошчы Якуба Коласа і далей да плошчы Перамогі.

16:05 Калёна злучылася з групай жанчын на Плошчы перамогі. На ўсіх вуліцах, якія выходзяць на плошчу, стаяць мікрааўтобусы з танаваным шклом. Уваходу на саму Плошчу да манумэнту Перамогі перакрыты.

Міліцыянты папярэджваюць журналістаў, што яны мусяць знаходзіцца на адлегласьці ад падзеі. Гэтыя папярэджаньні здымаюць на відэакамэру.

16:20 Калёна "Жаночага маршу" прайшла праз плошчу Перамогі, рушыла ў бок Кастрычніцкай плошчы па праспэкце Незалежнасьці. ДПС перакрыла рух па праспэкце на адрэзку ад вуліцы Янкі Купалы да плошчы Перамогі. Калёна ідзе па ходніках.

16:35 Каля будынку на Незалежнасьці, 27 затрымалі апэратара тэлеканала "Белсат" Максіма Калітоўскага, журналістку "Белсату" Алену Дубовік, а таксама некалькіх хлопцаў. Жанчыны спрабавалі іх адбіць, але не ўдалося. Падчас шэсьця да журналістаў падыходзяць міліцыянты, правяраюць акрэдытацыі.

"Жаночы марш" тым часам ужо на Кастрычніцкай плошчы. Жанчыны выйшлі на праезную частку на горцы да Кастрычніцкай плошчы і ідуць па праспэкце Незалежнасьці.

16:48 "Жаночы марш" рушыць у бок плошчы Незалежнасьці. Жанчыны занялі палову праспэкта з боку ГУМа, па другой частцы рухаюцца аўтамабілі.

Насупраць ГУМу некалькі аўтамабіляў ДПС з уключанымі мігалкамі заяжджаюць у натоўп, выштурхоўваючы людзей на ходнікі. Амаль усе жанчыны ўжо перайшлі на ходнікі.

Журналісты ацэньваюць колькасьць удзельніц у 10 тысяч чалавек.

17:15 Першыя ўдзельніцы "Жаночага маршу" ўжо на плошчы Незалежнасьці. Міліцыі мала, жанчынам ніхто не перашкаджае.

17:25 Плошча Незалежнасьці запаўняецца ўдзельніцамі "Жаночага маршу". Утвараюць карагод вакол вялікага фантану. З боку вуліцы Мясьнікова пад’ехаў аўтазак, аўтобус з закрытымі вокнамі, спыніліся каля будынку ЦВК.

17:32 З боку дому Ўрада зьявіўся ланцуг людзей у камуфляжы ў балаклавах, яны перакрылі падыход да Дома ўраду. Затрыманьняў няма. Жанчыны працягваюць вадзіць карагод.

17:54 Удзельніцы маршу застаюцца на плошчы Незалежнасьці. Атмасфэра там спакойная. А 19-й гадзіне ў Чырвоным касьцёле пачнецца імша, на якую прыйдуць прадстаўнікі ўсіх канфэсій.

18:00 Частка ўдзельніц маршу сышла з плошчы Незалежнасьці асобнай калёнай. На плошчы ўжо прагучала просьба разысьціся і папярэджаньне, што сход несанкцыянаваны.

18:18 Вялікая калёна "Жаночага маршу" ідзе да Нямігі па Камсамольскай. Скандуюць "Новыя выбары!" і "Выпускай!".

18:30 Каля тысячы жанчын падымаюцца ад Нямігі ў бок плошчы Свабоды.

 


Каля 30 чалавек затрымалі ў суботу ў Менску за ўдзел у акцыях пратэсту


За ўдзел у несанкцыянаваных акцыях у Менску ўжо затрымалі каля 30 чалавек, паведаміў "Інтэрфакс-Захад" з спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ГУУС Менгарвыканкаму Натальлю Ганусевіч.

— Усе гэтыя грамадзяне дэманстравалі недзяржаўную сымболіку, выкрыквалі лёзунгі. Міліцыя на гэта рэагавала, — сказала Ганусевіч.

Сьпіс затрыманых складаюць праваабаронцы "Вясны".

Спіс затрыманых студэнтаў і іншых людзей 5 верасня ў Менску:

Драевіч Матвей
Далідовіч Аляксей
Савіч Ілля
Казак Роберт
Дзяркач Аляксандр
Канавальчык Станіслаў
Рубцоў Павел
Скапюк Уладзіслаў
Хіхлуха Ягор
Бабіна Данііл
Гурыш Аляксандр
Кісцянёў Яўген
Занін Канстанцін
Бусень Аляксандр
Ісаева Кацярына
Навічонак Данііл
Бяляўскі Андрэй
Сахарчук Матвей
Красноў Цімафей
Мікуліч Мікалай
Ярашэвіч Яўген
Пучыла Юрый
Літвінка Вадзім
Самойленка Александр
Віктараў Леў
Васак Максім
Заржыцкі Іван
Русак Максім
Кузьміч Сяргей
Тарошчын Павел

 


Жыхарцы Жлобіна, якая ўдзельнічала ў "ланцугах салідарнасьці", пагражаюць невядомыя


Жыхарка Жлобіна Вольга Сныткова заўважыла на брамцы свайго недабудаванага дому бутэльку з бэнзінам, абкручаную паперай і размаляваную нацысцкай сымболікай на бела-чырвоным фоне.

— Я расцэньваю гэта як пагрозы мне і маёй сям’і, — сказала яна.

Паводле Вольгі, міліцыя не змагла знайсьці на бутэльцы адбіткаў пальцаў.

— Нехта добра падрыхтаваўся, — лічыць яна.

Цяпер Вольга Сныткова непакоіцца пра бясьпеку сваёй сям’і, і асабліва малога дзіцяці.

На "ланцугі салідарнасьці" Вольга пачала выходзіць пасьля таго, як убачыла фота і відэа, як зьбівалі людзей пасьля выбараў. 14 жніўня яна была на плошчы, калі жыхары Жлобіна пыталіся ў прадстаўнікоў улады пра гвалт над людзьмі.

 


Асуджаная на арышт сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады
Вольга Кавалькова, знаходзіцца ў Польшчы


3 верасьня сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову асудзілі на 15 сутак арышту, не выпусьціўшы з-за кратаў пасьля папярэдняга арышту. Як яна апынулася ў Польшчы, незразумела.

Прэс-сакратар Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў паведаміў:

— Пацьвярджаем, што Вольга знаходзіцца цяпер у Польшчы.

Цяпер Каардынацыйная рада рыхтуе заяву з нагоды выезду Кавальковай у Польшчу.

Вольга Кавалькова, былая давераная асоба экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай, была затрыманая 24 жніўня ля прахадной Трактарнага завода, куды прыехала з прадстаўніком страйкаму МТЗ Сяргеем Дылеўскім, каб абмеркаваць з рабочымі сытуацыю на прадпрыемстве, дзе другі тыдзень ініцыявалі страйк.

Вольгу Кавалькову асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства". 3 верасьня 10-дзённы тэрмін арышту скончыўся, аднак у той жа дзень Кавалькову зноў асудзілі яшчэ на 15 сутак, прызналі вінаватай ва ўдзеле ў мітынгу каля гатэля "Плянэта" 23 жніўня. Як Вольгу адпусьцілі да заканчэньня тэрміну арышту, пакуль невядома.


"Радыё Свабода" , 5 верасьня 2020 р.

 

 

Як мінімум 27 затрыманых у пятніцу


Як мінімум 27 чалавек падвергліся затрыманням у пятніцу, 4 верасня, паведамляюць праваабаронцы "Вясны" і даюць спіс затрыманых у Менску, Віцебску, Наваполацку, Полацку. Некаторых адпусцілі без складання пратаколаў, некаторых змясцілі ў ЦІП.

У прыватнасці, студэнтаў МДЛУ адпусцілі, пасля таго як іх затрыманне выклікала гарачыя пратэсты калег.

Вялікую долю сярод затрыманых учора складаюць айцішнікі з ПВТ, якія правялі шматлюдныя акцыі салідарнасці з Panda Doc каля Акадэміка Купрэвіча і на праспекце Пераможцаў.


***


МВД: вчера в Беларуси задержан 41 человек за нарушение законодательства о массовых мероприятиях.

Такім чынам, з 9 жніўня, калі пачаліся пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў, у краіне, па афіцыйных звестках, былі затрыманыя амаль 8200 чалавек.

 


PandaDoc патрабуе неадкладна вызваліць сваіх супрацоўнікаў


PandaDoc паведамляе, што "чатыры іх супрацоўнікі ў закладніках".

Іх абвінавачваюць у тым, што, "выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, завалодалі грашовымі сродкамі ў памеры каля 107 тысяч беларускіх рублёў з бюджэту, прычыніўшы тым самым шкоду дзяржаве".

Да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе змяшчэння  пад варту тэрмінам на 2 месяцы. Пра гэта расказана на сайце savepandadoc.org (https://savepandadoc.org/).

PandaDoc патрабуе неадкладна вызваліць сваіх супрацоўнікаў. Калі гэтага не адбудзецца, PandaDoc абяцае закрыць кампанію ў Беларусі і заснаваць альтэрнатыву Парку Высокіх Тэхналогій па-за Беларуссю.

 

Супраць бацькоў выставілі міліцыю


Больш за 100 бацькоў сабраліся каля школы ў Берасці, з якой звольнілі дырэктарку. У яе на ўчастку Ціханоўская афіцыйна набрала ў два разы больш галасоў, чым Лу-кака.

Супраць бацькоў выставілі міліцыю.

 


Хочуць зняць вялікі нацыянальны сцяг


Менск. У жылы комплекс "Каскад" прыехаў кіраўнік Фрунзенскага раёна Сяргей Шкруднеў. Просіць зняць сцягі, якія мясцовыя жыхары павесілі на тросы паміж дамамі. Ужо прыехала машына з пажарнай лесвіцай і міліцыя. Жыхары перагарадзілі дарогу і не даюць пажарнікам заехаць.

У жылы комплекс "Каскад" прыехалі сілавікі, каб разблакаваць праезд для машыны МНС, пры дапамозе якой хочуць зняць вялікі нацыянальны сцяг.

Каб зняць бел-чырвона-белы сцяг, у "Каскад" прыехалі людзі ў зялёным (такая, відаць, форма цяпер у ціхароў, каб іх складана было ідэнтыфікаваць), амапаўцы і нават кіраўнік Фрунзенскага раёна. Але жыхары ўсё роўна не аддалі сцяг.

Увечары для жыхароў "Каскада", якія сёння гераічна абаранілі свае сцягі, спявае Сяргей Башлыкевіч.

Жыхары комплекса "Каскад" зноў узнялі вялікі сцяг, які сёння спрабавалі забраць сілавікі.

 


Акцыя салідарнасці у інтэрнаце МДЛУ


У 21:30 у інтэрнаце МДЛУ распачалася акцыя салідарнасці. Студэнты выйшлі на гаўбцы свайго інтэрната і запалілі ліхтарыкі белага і чырвонага колераў.

 


Асноўнае за гэты дзень


"Мы не ведалі адзін аднаго да гэтага лета". Колькасць вечаровых акцый у мікрараёнах і дварах Менска сёння ўвечары вымяраецца ўжо не дзясяткамі, а сотнямі. Людзі ладзяць шэсці, ланцугі, танцы, спевы, запальванне ліхтарыкаў, пуск феерверкаў, проста вечарынкі. Гэта новы феномен пратэставага руху.

Лукашэнкаўцы сілай вывезлі з краіны Кавалькову, як раней Ціханоўскую. Такім чынам яны, верагодна, спадзяюцца абезгаловіць апазіцыю.

Лу-кака правёў нараду з членамі Рады бяспекі. Тэмай сустрэчы была афіцыйна заяўленая "эканоміка", хоць гэта не выглядае лагічным. Прычым сілавікі да эканомікі? Здаецца, нават прэм'ера на нарадзе не было. Лу-кака ў тым эпізодзе, які быў паказаны на ТВ, выглядаў трывожным.

Жаночы марш у Менску прайшоў ад Камароўкі да плошчы Незалежнасці пры масавай падтрымцы аўтамабілістаў і калоны байкераў з нацыянальнымі сцягамі. Колькасць дэманстрантак дасягала на піку 10 тысяч чалавек. Лозенг дня: "Беларусь занадта добрая для цябе, Саша".

Супраць студэнтаў уранку былі кінутыя сілавікі. Студэнтаў БНТУ затрымлівалі каля Кастрычніка, БДУ — падчас жорсткай сцэны на Маркса, МДЛУ — каля плошчы Якуба Коласа. Затрымалі каля 45 студэнтаў. Nota bene: затрыманых каля РУУСаў чакалі дэканы факультэтаў, нават раней жалезабетонны Гігін. Хай сабе ціхая, але форма салідарнасці.

Вялікі пажар здарыўся ў Жлобіне.

Футбалісты "Ашмянаў" і пінскай "Хвалі" зладзілі акцыю салідарнасці на матчы.


"Наша Ніва", 5 верасьня 2020 р.

 

 

Яшчэ адзін эпізод з таго, што адбывалася ў суботу


На жаночым маршы наперадзе калоны ішла правакатарка. Яна давала інтэрв’ю маскалёўскім СМІ, чаплялася да дэманстрантаў, пасля з запаленай цыгарэтай зайшла ў касцёл. 

Людзі прасілі сілавікоў у зялёным і чорным затрымаць яе — побач нават аўтазак стаяў. Тыя адмовіліся, давялося выклікаць патрульных, якія ў выніку забралі дзяўчыну.

 


Затрыманы 91 чалавеу


МВД: Вчера на протестные акции пришло "примерно 4 тысячи человек". Задержан 91 человек, в места содержания задержанных водворены 34 человека.

Па ацэнцы журналістаў, толькі ў Менску на "Жаночы марш" сабралася каля 10 тысяч чалавек. Акрамя таго, адбыліся сотні лакальных акцый у розных местах, вёсках і кварталах.

Колькасць затрыманых пасля 9 жніўня, па афіцыйных звестках, дасягнула прыкладна 8300 чалавек.

 


Людзі ў масках зафарбавалі надпіс "Не забудземся"


Менск. Уначы побач з мэтро "Пушкінская" людзі ў масках зафарбавалі надпіс "Не забудземся" ў стыхійнага мэмарыялу Аляксандру Тарайкоўскаму. 

Цяпер на гэтым месцы сьвежая фарба.


"Наша Ніва", 6 верасьня 2020 р.

 


Святлана Ціханоўская: калі нам патэлефануюць з Масковіі мы, канешне, будзем размаўляць 


Пра гэта былая кандыдатка на прэзідэнта Беларусі заявіла падчас стрыму на канале "Страна для жизни". 

— Са мною так ці інакш звязваліся лідары многіх краін, у тым ліку ЗША, Канады, эўрапейскіх краін. Я нікому не адмаўляла ў зносінах. Усе тэлефанавалі, выказвалі сваю падтрымку беларускаму народу. Мы адкрытыя да дыялогу з прадстаўнікамі любой краіны. Але званку з Масковіі пакуль што не было.

Святлана падкрэсліла, што негатыўна ставіцца да дзеянняў Масковіі.

— Нашая незалежнасць не прадаецца і не абмяркоўваецца. У нас сяброўскія народы, мы не збіраемся спыняць аніякіх стасункаў з Маскові, — заявіла яна.

 


У Івацэвічах затрымалі прадпрымальніка, які спрабаваў адклікаць мясцовага дэпутата


Сёлета Аляксандр Касавец быў незалежным назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах. Потым, 3 верасня, прадпрымальнік падаў заяву на адкліканне дэпутата Палаты Прадстаўнікоў.

А на наступны дзень да Касаўца прыйшлі сілавікі, і мужчыну затрымалі. Зараз у дачыненні да яго складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемствы.

Верагодна, судзіць мужчыну будуць у панядзелак.

 

"Белсат", 6 верасьня 2020 р.

 


Сотні тысяч удзельнікаў "Маршаў Адзінства" і сотні затрыманых.
Што адбываецца на 29-ты дзень пратэстаў


Што адбываецца ў Менску і іншых местах Беларусі на 29-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.

12:41 У Менску закрылі станцыі мэтро:

Плошча Якуба Коласа;
Плошча Перамогі;
Кастрычніцкая і Купалаўская;
Плошча Леніна;
Пушкінская.

12:52 Плятформа "Голас" палічыць удзельнікаў нядзельных маршаў пратэсту.

Стваральнікі інтэрнэт-плятформы "Голас" выступілі з ініцыятывай падлічыць колькасьць пратэстоўцаў у Беларусі пры дапамозе рэсурсаў Viber і Telegram.

"Каб пратэстоўца палічылі, яму трэба ўстанавіць чат-бот "Галасу" у Viber або Telegram. У дзень прагулкі даслаць боту каманду: #ягуляю. Гэта можна зрабіць да і падчас мітынгу ці пасьля яго — калі раптам узьнікнуць цяжкасьці з інтэрнэтам", — прапанаваў адзін са стваральнікаў плятформы Павал Лібер.

Каманда будзе дзейнічаць суткі. Падлікі арганізатары будуць праводзіць па нядзелях, а таксама ў іншыя дні, пра якія будзе паведамляцца асобна.

Плятформу забясьпечаць спэцыяльным лічыльнікам, на якім у рэжыме рэальнага часу будзе адлюстроўвацца колькасьць тых, хто прагаласаваў, паабяцалі распрацоўнікі.

12:55 У цэнтар Менску ідуць калёны з Аўтазаводу і Партызанскага праспэкту, Лошыцы, Новай Баравой, Сухарава. На чыгуначным вакзале грае "Перемен".

У цэнтры ж ачапілі калючым дротам і плошчу Перамогі, і Палац Рэспублікі. У палацы — вайскоўцы, перадае наш журналіст.

13:11 "Наша ніва" паведамляе, што на Барысаўскім тракце затрымалі прынамсі адну дзяўчыну з групы людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

13:33 На Партызанскім праспэкце каля мотавелазаводу шыхт амапаўцаў рухаецца на ўсю шырыню ходніка ў кірунку ад цэнтра места.

13:44 Група людзей у форме стаіць каля моста цераз чыгунку на вуліцы Маскоўскай.

13:45 Горадня. Людзі са спальных раёнаў ідуць у цэнтар. Калёну каля шклозаводу і філярмоніі разьбілі аўтазакі, затрымалі шмат людзей.

13:54 На плошчы Якуба Коласа зьбіраюцца людзі.

14:02 Калёна студэнтаў-мэдыкаў і лекараў рухаецца ад Грушаўкі ў цэнтар Менску.

14:03 У Менску людзей не пускаюць на плошчу Незалежнасьці.

14:06 Вялікая калёна на вуліцы Леніна.

Паўгадзіны таму за кілямэтар адсюль на Партызанскім праспэкце АМАП ня даў прайсьці калёне, якая ішла з Заводзкага раёну.

14:34 У Менску людзі ідуць ў бок плошчы Незалежнасьці.

14:13 Кастрычніцкую плошчу гэтым разам абгарадзілі калючым дротам і міліцэйскімі загарадкамі, а ня плястыкавымі адбойнікамі, як мінулай нядзеляй. Уздоўж агароджы паставілі вайскоўцаў у масках

14:18 Гомель. Пачаўся "Марш еднасьці". Калёна ідзе па цэнтры места.

 

Горадня. АМАП затрымлівае людзей каля дзіцячага шпіталя.

14:20 Праспэкт каля Нацыянальнага банку перакрылі амапаўцы.

 

Каля Палаца Незалежнасьці стаіць вайсковая тэхніка.

14:22 У Магілёве міліцыя не дае людзям сабрацца на "Марш адзінства".

14:31 На Кастрычніцкай плошчы — вайскоўцы пад чырвона-зялёнымі сьцягамі.

Побач з плошчай перакрылі рух, зачыніліся крамы.

На Кастрычніцкую плошчу з боку плошчы Перамогі падымаецца калёна маршу ў некалькі тысяч чалавек. Каля цырку на праспэкце аўтамабілі ДПС перакрылі аўтамабільны рух.

Каля Нацбанку зьявілася калёна спэцтэхнікі: вадамёты, зялёныя МАЗы, сыстэма "Рубеж". Ёсьць салдаты ўнутраных войскаў. Удзельнікі маршу сыходзяць у бок Нямігі.

14:32 Каля музычнага тэатру людзі скандуюць "Лу-каку — у аўтазак!".

14:33 У Магілёве ў адказ на пагрозы міліцыянтаў людзі водзяць карагод вакол атракцыёнаў.

14:56 Некалькі сотняў чалавек ішлі па Партызанскім праспэкце.

У раёне мотавэлязавода іх спынілі сілавікі ў форме і са шчытамі. Дэманстранты павярнуліся, пайшлі назад, затым павярнулі на вуліцу Алега Кашавога і накіраваліся да станцыі мэтро "Трактарны завод".

Каля 14-й гадзіны сілавікі адціснулі іх на вуліцу Чабатарова. Частку людзей заціснулі ў кальцо, астатнія разьбегліся па дварах. Пасьля гэтага пачаліся затрыманьні.

Карэспандэнт БелаПАН быў сьведкам як мінімум трох затрыманьняў. Затрыманых завялі ў мікрааўтобусы без нумароў.

Тэлеграм-каналы пішуць пра пацярпелых ад зьбіцьця і машыны хуткай дапамогі на месцы.

15:04 Перашкодамі і разгонам масавых акцыяў улады нічога не дасягнуць, — піша наш аглядальнік Сяргей Навумчык.

Калючы дрот, шыхты амапаўцаў і ўнутраных войскаў на падыходзе да цэнтру Менску, вялізная колькасьць спэцтэхнікі — сьведчаць пра тое, што ўлады вырашылі сёньня не дапусьціць фармаваньня адзінай статысячнай калёны пратэстоўцаў, якая магла б, як гэты было ў папярэднія выходныя, уразіць міжнародную супольнасьць і чарговы раз паказаць, што Лукашэнку не ўдалося спыніць масавыя пратэсты.

Аднак эфэкт ад такіх намаганьняў будзе мізэрны: для дэмакратычнага Захаду важны сам факт працягу пратэстаў, а найбольшае ўражаньне на сьвет зрабілі ня вулічныя шэсьці, а масавыя катаваньні мірных людзей, якія праваабаронцы ўжо аднесьлі да катэгорыя злачынстваў супраць чалавечнасьці.

Што датычыць самой Беларусі, дык у Менску актыўнасьць перанеслася ў мікрараёны і ў двары, дзе штодзённыя вечаровыя зборкі сотняў людзей набылі абрысы ўнікальнай формы грамадзянскай салідарнасьці, супраць якой АМАП абсалютна бясьсільны, лічыць наш аглядальнік Сяргей Навумчык.

15:05 З розных крыніцаў паведамляюць пра праблемы з мабільным інтэрнэтам у Менску, або нават поўную адсутнасьць сувязі праз 3G. Але канал За BYnet адзначае, што сувязь праз 2G працуе нармальна.

15:08 6 верасьня ў Менску і рэгіёнах адбываецца "Марш адзінства". Праваабаронцам "Вясны" паведамляюць пра затрыманьні ўдзельнікаў.

Сьпіс ад праваабаронцаў "Вясны":

Вядомыя наступныя прозьвішчы затрыманых у Менску:

Абуховіч Аляксей
Агурэева Алена
Аксянчук Багдан
Амельяновіч Андрэй
Ананька Ўладзімер
Анішчык Вадзім
Апарына Вольга
Асіпчук Кацярына
Афанасенка Дзьмітры
Байкоўскі Антон
Балябенка Надзея
Баранаў
Барташэвіч Марыя
Бахвалаў Яўген
Бекіш Сяргей
Белавокі Сяргей
Бічаль Валер
Будніцкі Аляксандар
Буль Вячаслаў
Бурда Аляксандар
Бусел Віталь
Бусел Сьвятлана
Бяляўскі Мікалай
Бычкоў Дзьмітры
Важнік Сьвятлана
Ванюковіч Віктар
Варабей Раман
Варатнікова Марыя
Вернякоўская Любоў
Вількоцкая Марына
Вількоцкі Дзьмітры
Вінярскі Максім
Вярбіцкая Ўладлена
Гамеза Віктар
Ганчароў (забрала хуткая дапамога з Цэнтральнага РУУС)
Генаў Аляксандар
Гнута Алена
Гоман Максім
Грачыха Любоў
Гуль Аляксей
Гурын Яўген
Дземчанка Юры
Дзерах Аляксей
Дзесюкевіч Мікіта
Дзюбкачоў Уладзімер
Дзякун Тацяна
Дуброўскі Павал
Еўдакімаў Дзяніс
Еўсьцягнееў Андрэй
Жмака Аляксандар
Жур Антон
Журык Павал
Жыгуноў Ігар
Загурская Ганна
Залаценкава Вольга
Захвіцэвіч Юлія (адпусьцілі)
Заяц Мікіта
Зелянко Раман
Зіганшына Сьвятлана
Зімняя Анастасія
Зыль Ільля
Іваніцін Аляксандар
Івановіч Яўген
Іванюшкін А.А.
Казак Марына
Казакова Кацярына
Казелька (Партызанскі РУУС, перавозяць у ЦІП)
Калодка Павал
Канавалава Антаніна (Ленінскі РУУС)
Канапелка Вольга
Кандыба Андрэй
Канопка Канстанцін
Капыркін Арцём
Касьцюкевіч Сяргей
Кацетунаў Вадзім
Кацетунава Дзіяна
Качан Іван
Кашалёва Ганна
Кір'янава Юлія
Кір'янаў Аляксей (забралі з дома)
Колбат Максім
Котал А.В.
Круткевіч Сямён
Крэнць Ягор
Кудзік Андрэй
Кулік Георгі
Купцоў Юры
Курачкіна Аляксандра
Кухарчук Дзяніс
Лабуновіч Аляксей
Лава Аляксей
Лагун Яўген
Леаненка Павал
Лепеш Аляксандар
Лёлін Аляксандар
Ліпень Уладзімер
Лісуноў Герман
Літвін Андрэй
Лукашэвіч Аляксей
Лушчык Анастасія
Ляскоўскі Барыс (адвакат Менскай абласной калегіі адвакатаў)
Мажайка Аляксандар
Малаш Андрэй
Малаш Ганна
Малашка Максім
Маруга Дзьмітры
Марук Аляксей
Маршчэўская Ніна
Марыніч Цярэнці
Масалевіч Аляксандар
Мацур Іван
Мядзянікаў Ільля — грамадзянін РФ
Мельнік Юры
Мілюк Аляксандар
Мінкін Кірыл
Мінкіна Алена
Мярынава Дар'я
Нікіцюк Алеся
Новік Радзівон
Пабядзенка Антон
Паўлава Вольга (сябра Каардынацыйнай рады, дастаўленая ў Ленінскі РУУС)
Паўлоўская Людміла
Палянскі Алег
Палянскі Ўладзіслаў
Папсуеў Сягей
Петрашкевіч Андрэй
Пратасеня Андрэй
Працэнка Лізавета
Прыходзька Дар'я
Прыходзька К.А.
Прышчэпа Дзьмітры
Пунтус Дзьмітры
Пятроўскі Андрэй
Ракецкі Аляксей
Раманаў Аляксей (блогер, грамадзянін РФ)
Рыбкова Алеся
Рэзьнік Вадзім
Савельеў Аляксей
Саўчанкаў Мікіта
Салавей Арцём (быў зьбіты пры затрыманьні)
Сасін (Партызанскі РУУС, перавозяць у ЦІП)
Саўчыц Арцём
Сахарцаў Максім
Саявец Ягор
Седанцоў Канстанцін
Семчанка Міхаіл
Сізінцаў Арцём (журналіст Беларускага "Радыё Рацыя")
Сіманькоў Уладзімер
Скібіцкі Яўген
Старынскі Аляксандар
Стрыгуноў Глеб
Сьцешын Сяргей
Сухій Ірына (кіраўніца "Экадома", забралі з дому)
Талкач Валянцін
Токараў Ільля
Усьніч Натальля
Усьціновіч Іван
Філатаў Арцём
Філін Дзьмітры
Філіпаў Іван
Хадасевіч Уладзіслаў
Ханеня Віктар
Харава Вадзім
Харытонава Вікторыя (фатографка)
Хатулёў Анатоль
Хахлова Аляксандра
Цагельнік Аляксандар
Ціханоўскі Віталь
Ціханоўская Вольга
Ціш Андрэй
Цуркан Андрэй
Чыжык Яўген
Чыжэўскі Аляксей
Шабела Мікалай
Шавяленка Анастасія
Шаравара Мікіта
Шот Павал
Штэйнман Яўген
Шчарбакова Марта
Шчарбакова Яна
Шчарбакоў Уладзімер
Шубянок Іван
Шумак Дзьмітры
Шыдлоўскі Віталь
Шыцько Анатоль
Юдзянок Кірыл
Юрчук Ягор
Юшчык Яўген
Ягораў Андрэй (сябра Каардынацыйнай рады)
Якавец Сяргей
Ямец Аляксандар
Янкоўскі Аляксей
Яскевіч Сяргей
Яшчук Мікіта

У Горадні сілавікі таксама затрымлівалі людзей, сярод затрыманых Ярышка Данііл, Аляксееў Мікіта, Парахаўнік Дзьмітры (склалі пратакол і адпусьцілі), Саўранскі Сяргей (склалі пратакол і адпусьцілі). Затрыманьні пратэстоўцаў адбыліся каля ЦУМу ў Берасьці і ў Баранавічах.

У Берасьці затрымана каля 30 удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту. Сярод іх: Селяйковіч Андрэй, Найдзіч Раман, Торшын Уладзіслаў.

У Магілёве быў затрыманы журналіст БелаПАН Алесь Асіпцоў. Журналіста адпусьцілі зь Ленінскага РАУС. Таксама ў Магілёве былі затрыманыя Ўладзіслаў Максімаў, Віктар Пятроў, Вольга Клімкова (адпусьцілі) і Тацяна Кандакова.

У Віцебску быў затрыманы Арцём Скуман. Калі пасадзілі ў міліцэйскі спэцтранспарт, у твар пырснулі пярцовым газам. Таксама затрыманыя журналіст Белсату Дзьмітры Казакевіч, Аляксандар Сафіёмін.

У Браславе затрыманы гісторык і краязнаўца Кастусь Шыдлоўскі.

У Пінску затрымалі Дзьмітрыя Пятрова.

У Баранавічах затрымалі Віктара Скаскевіча, Аляксандра Шарапінскага.

У Шчучыне затрымалі актывіста Віктара Варону.

15:12 У Магілёве пратэстоўцы выцесьнілі з пляцоўкі міліцыянтаў. Аднаму зь іх сарвалі маску. Сутычка адбылася калі міліцыянты спрабавалі затрымаць удзельніка пратэсту. Міліцыянтаў адцясьнілі на ўзбочыну праезнай часткі з выгукамі "Колькі каштуе сумленьне?", "Пайшлі прэч!". Машына зь міліцыянтамі вымушаная была зьехаць.

Цяпер пратэстоўцы арганізавалі калёну і рухаюцца па вуліцы Першамайскай у ёй больш за 1000 чалавек. Яны скандуюць "Саша, ты звольнены!".

15:13 Менск: Галава калёны пратэстоўцаў падыходзіць да Стэлы. Увесь праспэкт Пераможцаў да праспэкту Незалежнасьці заняты людзьмі. Іх столькі ж, колькі ў мінулыя нядзелі падчас шэсьцяў.

Увесь праспэкт Пераможцаў запоўнены людзьмі, пратэстоўцаў больш за сотню тысяч, перадае наш карэспандэнт. Людзей ня меней, чым мінулым разам. Людзі ідуць да Палацу незалежнасьці, дзе стаяць вадамёты і БТР.

На "Марш адзінства" многія прыйшлі людзі зь дзецьмі, ёсьць інваліды на вазках, шмат сьцягоў і транспарантаў. Шэсьце падобнае на мінулыя і ўсё больш нагадвае карнавал, людзі прыгожа апранутыя, грае аркестар з бубнам і гітарамі, людзі танчаць пад музыку, у тым ліку песьню "Перемен".

Вялікая калёна ідзе на праспэкт Пераможцаў з боку Нямігі, каб далучыцца да агульнага шэсьця.

15:21 У Гомлі калёна дайшла да плошчы Леніна, дзе ўлады разгарнулі кірмаш. З супрацьлеглага боку некалькі чалавек узьнялі чырвона-зялёныя сьцягі і сьпявалі дзяржаўны гімн, але іх было значна менш за пратэстоўцаў. Будынкі УУС і аблвыканкаму ахоўваюць унутраныя войскі.

Цяпер праспэкт Леніна ў Гомлі выглядае так: канца калёны не відаць — тут ня менш за 5 тысяч чалавек, дакладна палічыць цяжка — плошчы і пляцоўкі гораду занятыя кірмашамі, але калёна расьцягнулася ад драматычнага тэатру да праспэкту Леніна.

Калёна заняла праспэкт Леніна ад перакрыжаваньня з Інтэрнацыянальнай да перакрыжаваньня з Чырвонаармейскай.

15:32 Гомель: недалёка ад вакзалу калёну чакаюць валянтэры з вадой і пачастункамі.

15:36 Менск: пратэстоўцы прыйшлі да рэзыдэнцыі Лу-какі.

Ля Палацу незалежнасьці людзі ўшчыльную падышлі да кардону сілавікоў у зялёным і вадамётаў, адразу ў кардон выбегла ўзмацненьне. Пратэстоўцы фатаграфуюць гэты ўзмоцнены кардон на шырыню праспэкту Пераможцаў і прылеглыя тэрыторыі.

Сілавікі ўключылі сырэны. Людзі крычаць "Трыбунал!", "Колькі вам плацяць?", "Вы жывяце за нашыя падаткі!". Інцыдэнтаў няма.

15:39 Горадня: На Савецкай плошчы ў Горадні працягваецца супрацьстаяньне пратэстоўцаў і АМАПу.

15:43 Менск: У калёне на праспэкце Пераможцаў ідзе асобная група спартоўцаў, яны нясуць плякат "Спартсмэны з народам!", у гэтай групе каля 30 чалавек. Там шмат вядомых людзей, ім гукаюць людзі:

— Спартоўцы малайцы!

Сярод іх баскетбалісты Ягор і Мікіта Мешчаракоў, Сьцяпан Папоў (самба), Валянціна Зелянкевіч (трыятлён), Канстанцін Якаўлеў (гандбол), Артур Удрыс (валейбол), Надзея Астапчук (лёгкая атлетыка).

15:49 Магілёў: Міліцыя перакрыла падыход да плошчы Славы, куды ідуць пратэстоўцы. У ачапленьні экіпіяваныя міліцыянты. Калёна не наважылася ісьці на плошчу і рушыць іншым маршрутам па вуліцы Лазарэнкі.

15:50 Берасьце: сотні пратэстоўцаў ідуць калёнай па цэнтры места.

15:54 Менск: Нападалёк ад кардону сілавікоў з вадамётамі, што ля Палаца Незалежнасьці, некаторыя раскладаюць на траве ежу і напоі, робяць супольны перакус, гэта выглядае як пікнік. Усе здымаюць кардон з вадамётамі на свае тэлефоны, а шэрагі сілавікоў называюць фатазонай, перадае карэспандэнт.

16:04 Менск: Пачаўся дождж, некаторыя ад Палаца Незалежнасьці вяртаюцца ў цэнтар места, а іншыя ідуць да кардону сілавікоў. "Стаяньне" там працягваецца.

Валянтэры раздаюць ваду. На праспэкце Пераможцаў ёсьць указальнікі: прыбіральня, вада. Карэспандэнт паведамляе, што сюды падвезьлі сінія біяпрыбіральні.

На слупы валянтэры павесілі вялікія мяшкі для сьмецьця, туды складаюць усё непатрэбнае, пад нагамі сьмецьця няма.

Сярод плякатаў наш карэспандэнт заўважыў такі: "Вова, налі чаю Сашу!" Людзі нясуць плюшавых пандаў зь бел-чырвона-белымі павязкамі. Ідзе дождж, але людзі не разыходзяцца, падаставалі поліэтыленавыя плашчы.

16:09 Бабруйск: У Бабруйску людзі сабраліся пры фантане ў сквэры каля плошчы Леніна. Людзі прыйшлі са сьцягамі, плякатамі, дзецьмі й сабакамі.

Міліцыя дзяжурыла за паўкілямэтра, пад помнікам камуністычнаму правадыру. Дэманстранты правялі "пераклічку":

— Наркаманы тут? Дармаеды тут? Прастытутак забылі!

Пасьля трэцяй гадзіны рушылі па цэнтральных вуліцах пад вітальныя гудкі машын, у калёне каля 500 чалавек.

16:12 Горадня: Больш за 2 тысячы чалавек рушылі з Савецкай плошчы ў бок Старога мосту. З боку шклозаводу насустрач ім ідзе яшчэ адна калёна пратэстоўцаў. На Старым мосьце АМАП.

Пратэстоўцы ідуць па праезнай частцы перакрытага для аўтамабільнага руху Старога мосту.

У натоўп паволі ўехала міліцэйская легкавушка. Міліцыянты папярэджваюць, каб пратэстоўцы сышлі з праезнай часткі. Машына рухаецца праз натоўп пратэстоўцаў. Аўтамабілі гарадзенцаў, якія стаяць у корку ў іншай паласе на мосьце, сыгналяць. Скандуюць: "Гэта наш горад!", "Выходзь!", "Жыве Беларусь!", "Сам ты пацук!".

16:30 Менск: Толькі цяпер хвост калёны з аркестрам і вялікім бел-чырвона-белым сьцягам падышоў да Палаца спорту і гатэля "Юбілейны", яны ідуць да стэлы і рэзыдэнцыі Лу-какі. Каля гатэля "Юбілейны" павесілі плякат: "Пуйло, ня лезь не ў свае сані!".

Тым часам ля Палаца Незалежнасьці стаяньне каля кардону сілавікоў працягваецца, туды падыходзяць усё новыя людзі.

16:34 6 верасьня падчас Маршу Адзінства ў Менску затрыманыя дзясяткі чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".

Паводле дадзеных на гэты момант, у Менску ўжо больш за 70 чалавек дастаўленыя ва ўпраўленьні міліцыі. Сярод іх — сябра Каардынацыйнай рады Вольга Паўлава, кіраўніца таварыства "Экадом" Ірына Сухій, журналіст "Радыё Рацыя" Арцём Сізінцаў.

Пра жорсткія затрыманьні расказваюць відавочцы ў Берасьці, Баранавічах, Віцебску, Горадні.

16:36 У Горадні сутычкі з АМАПам.

16:39 Магілёў: людзі прагналі міліцыянтаў.

16:41 Горадня: Каля трох тысяч пратэстоўцаў ідуць да ізалятара на вуліцы Гая. Людзі занялі палову праезнай часткі праспэкту Янкі Купалы. Побач павольна едуць аўтамабілі і ім сыгналяць. Насустрач прыехала калёна байкераў.

16:49 У Гомлі пратэстоўцы занялі ўвесь праспэкт Перамогі.

16:50 У Магілёве затрымалі карэспандэнта інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Асіпцова.

16:52 Марыя Калесьнікава ўзяла ўдзел у "Маршы адзінства".

У інтэрвію "Свабодзе" Марыя Калесьнікава ацаніла колькасьць удзельнікаў дэманстрацыі як "беспрэцэдэнтна вялікую":

— Нягледзячы на дождж і ціск уладаў, нягледзячы на рэпрэсіі, людзей выйшла значна больш, чым у мінулую нядзелю, я вельмі ўсьцешаная гэтым. Я перакананая, што пратэсты працягнуцца да перамогі, — сказала яна.

У інтэрвію Калесьнікава паведаміла, што, як і ў мінулую нядзелю, яна сёньня зноў падыходзіла да сілавікоў у кардоне ля рэзыдэнцыі Лу-какі, паказвала ім знак любові і казала, што любоў пераможа страх.

— Наша тройка (я, Цапкала і Ціханоўская) не распадаецца, мы як ніколі разам і змагаемся за перамогу разам, — сказала Калесьнікава людзям у калёне пратэстоўцаў, якія горача яе віталі.

16:58 Горадня: Пратэстоўцы вырашылі не паварочваць да ізалятара. Ідуць проста па праезнай частцы праспэкту Янкі Купалы. Агулам некалькі тысяч чалавек. Ім дарогу перакрывае АМАП у раёне ўнівэрсаму "Брэст".

АМАП пачаў жорстка затрымліваць людзей. Затрымліваюць і хлопцаў і дзяўчат. Людзі кажуць, што распыляюць газ.

АМАП перакрыў дарогу ў раёне ўнівэрсаму "Брэст". Затрыманьні працягваюцца.

17:00 Менск: Падчас разгону калёны дэманстрантаў на вуліцы Чабатарова ў Менску затрымалі журналіста "Радыё Рацыя" Арцёма Сізінцава, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Ён пасьпеў сказаць праз тэлефон, што разам зь іншымі пратэстоўцамі знаходзіцца ў аўтазаку і іх вязуць у міліцыю.
Сілавікі загрузілі пратэстоўцаў у чатыры аўтазакі і аўтобус, пасьля чаго пакінулі месца разгону дэманстрантаў. Пратэстоўцы крычалі ім: "Фашысты!", "Ганьба!", "Сыходзь!".

На месца разгону выклікалі мэдыкаў, якія аказалі дапамогу мінімум чатыром удзельніцам акцыі пратэсту. Адну з пацярпелых перадалі мэдыкам супрацоўнікі АМАП. На хуткай зь мігалкамі адну зь дзяўчат павезьлі ў лякарню.

У падтрымку пратэстоўцаў выйшлі жыхары найбліжэйшых дамоў.

17:04 У Берасьці 6 верасьня затрымалі прыблізна 30 удзельнікаў "Маршу адзінства". Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк, супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўдзельнікаў мірнай акцыі, прыхільнікаў перамен, прыкладна ў 15:00 на скрыжаваньні вуліцы Савецкай з праспэктам Машэрава.

17:15 Калёна ў Гомлі збочыла да стадыёну і скандуе "Крумкачы!" — бо сёньня ў "Крумкачоў" футбольны матч з "Гомлем".

17:16 У Браславе затрымалі гісторыка і краязнаўцу Кастуся Шыдлоўскага, паведамляюць сваякі.

У Менску ў ліку затрыманых фатографка Вікторыя Харытонава і яе дзеці Марта і Яна Шчарбаковы.

17:19 У Гомлі калёна пратэстоўцаў рушыла да сьледчага ізалятара, людзі скандуюць "Не забудзем, не прабачым!", "Лу-кака – тэрарыст!" і "Хопіць біць людзей!".

17:21 Менск: Ад Палаца Незалежнасьці людзі разыходзяцца групамі ў розныя бакі. Інцыдэнтаў пакуль няма. Да людзей з Палаца пакуль ніхто не выходзіў.

Нехта прынёс на пратэст жывога гусака, ён разам з пратэстоўцамі гуляе па праспэкце.

17:34 Горадня: Амапаўцы вярнуліся ў аўтобусы. Каля ўнівэрсаму "Брэст" працягваюць стаяць каля 200 чалавек. Скандуюць "Жыве Беларусь!". Перад гэтым затрымлівалі людзей зь першых шэрагаў, выхоплівалі са счэпак, многія аказваліся на зямлі пры затрыманьні, іх білі дручкамі, распыльвалі газ.

17:35 Менск: На вялікім плоце Палаца Незалежнасьці дэманстранты разьвесілі свае плякаты з заклікамі да адстаўкі Лу-какі. Такіх плякатаў ужо дзясяткі, паведамляе наш карэспандэнт.

Каля кардону сілавікоў з вадамётамі насупраць рэзыдэнцыі Лу-какі стаіць яшчэ 5 тысяч чалавек, людзі падыходзяць да АМАПаўцаў, спрабуюць загаварыць зь імі.

Наш карэспандэнт быў сьведкам, як дэманстрант сказаў аднаму сілавіку ў чорным:

— Мы ж з табой у футбол гулялі разам у школе.

Але ўмяшаўся афіцэр, які загадаў:

— Не паддавацца на агітацыю!

17:48 Магілёўскага карэспандэнта БелаПАН Алеся Асіпцова выпусьцілі на волю.

Журналіста затрымалі паміж магілёўскім паштамтам і гарвыканкамам, дзе ён асьвятляў мясцовую акцыю пратэсту. У мікрааўтобусе даставілі ў Ленінскае РУУС, перапісалі ўсе рэчы і пасьля праверкі рэдакцыйнага пасьведчаньня адпусьцілі. Пры гэтым заявілі, што журналіст ім "не цікавы".

17:50 76 валянтэрскіх груп працуюць на "Маршы адзінства" ў Менску. Яны раздаць маніфэстантам ваду, прыбіраюць сьмецьце, дапамагаюць тым, каму гэта патрэбна, — паведаміў тэлеканал "Белсат".

17:56 Праваабарончы цэнтар "Вясна" называе 97 імёнаў затрыманых на акцыях сёньня ў Менску.

Паведамляюць таксама пра каля 30 затрыманых у Берасьці, масавыя затрыманьні ў Горадні, жорсткія затрыманьні ў Баранавічах, асобныя затрыманьні ў іншых местах.

У Берасьці выпусьцілі з РУУС 16-рочную дзяўчыну і 14-рочнага хлопца, піша "Бинокль". Пра іншых затрыманых пакуль няма зьвестак.

17:56 Наш карэспандэнт бачыў, як сілавікі пад Палацам Незалежнасьці ў Менску пусьцілі газ з балёнчыка ў мужчыну, які расьпісваў машыны сыстэмы "Рубеж" антылукашэнкаўскімі лёзунгамі. У людзей вакол пяршыць у горле.

18:01 Сям’я кіраўніцы таварыства "Экадом" Ірыны Сухій паведамляе, што ў яе кватэры ідзе вобшук. З чым ён зьвязаны і за што сёньня затрымалі Сухій, невядома.

18:15 Бабруйск: калёна прайшла па месьце, шэсьце скончылася ў парку. Калі ДАІ спыняла машыны, дэманстранты скандавалі "Адпускай!" і "Пачым сумленьне?".

Калёна дайшла да канца вуліцы Менскай, прайшла проста пад дзьвярыма ГУУС, скандуючы "Ганьба!". Шэсьце скончылася ў Маладзёжным парку, дзе проста сьпявалі песьні і гулялі.

18:29 Менск: З праспэкту Машэрава паўз стэлу да Палаца Незалежнасьці паехала калёна аўтазакаў і сініх аўтобусаў без нумароў, паведамляе наш карэспандэнт. Там ля кардону сілавікоў яшчэ застаюцца дэманстранты.

Каля Палаца Незалежнасьці пачалі затрымліваць людзей. Хапаюць усіх: і мужчын, і жанчын.

Пасьля таго як каля стэлы і Палаца Незалежнасьці пачаліся затрыманьні, у Менску закрылі станцыю мэтро "Няміга". У раёне Нямігі таксама затрымліваюць людзей.

Некаторыя, каб пазьбегнуць затрыманьня, пачалі скакаць у ваду. Супрацоўнікі ОСВОД дастаюць людзей з вады, садзяць у човен і адвозяць на другі бераг, каб іх не затрымалі, паведамляе Nexta.

Затрыманьні працягваюцца.

18:32 У Горадні затрымлівалі і непаўналетніх. Некалькі дзясяткаў чалавек працягваюць стаяць каля ўнівэрсаму "Брэст", большасьць разышлася. Тут жа стаяць аўтазак і міліцэйскі аўтобус. Прыяжджалі сьледчыя, рабілі фота месца, дзе затрымлівалі людзей.

18:55 Кароткія высновы па сьлядах пратэставай нядзелі ад нашага экспэрта Валера Карбалевіча.

З кожным днём узмацняюцца рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў. Зноў пачаліся брутальныя затрыманьні. Гайкі заціскаюцца паціху, але толькі ў адзін бок. Была спроба не дазволіць розным калёнам у Менску аб'яднацца.

Аднак, нягледзячы на рост рэпрэсій, акцыя адбылася ў традыцыйным фармаце і маштабе. На вуліцы выйшла больш за 100 тысяч чалавек. Зьбіць пратэставы патэнцыял уладам пакуль не ўдаецца.

Зьяўленьне ў Менску студэнтаў было заўважна ў сярэдзіне тыдня, калі яны ладзілі розныя акцыі і надалі пратэсту новы імпульс.

Мне цікава, чаму сілавікі не прапускаюць пратэстоўцаў на плошчу Незалежнасьці, а затое дазваляюць рухацца і нават падыходзіць да Палаца Незалежнасьці? Магчыма, проста таму, што праспэкт Незалежнасьці вузейшы, яго можна лёгка перакрыць. А паспрабуй перакрыць шырачэзны праспэкт Пераможцаў.

19:01 Менск: затрыманьні ў розных частках места.

Відавочцы паведамляюць, што аўтазакі едуць па праспэкце і пэрыядычна спыняюцца ля праезнай часткі. Сілавікі ў цывільным, у масках і бронекамізэльках, з дубінкамі ў руках хапаюць людзей. Частка людзей забегла ў кавярню на праспэкце Пераможцаў, гаспадары зачынілі ўваход, але сілавікі разьбілі дзьверы і выцягнулі адтуль людзей.

19:06 Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што ў Віцебску 6 верасьня пры "спыненьні супрацьпраўных дзеяньняў з боку ўдзельнікаў несанкцыянаванага масавага мерапрыемства невядомы нанёс удар у вобласьць галавы супрацоўніку міліцыі".

Адзін з удзельнікаў акцыі, паводле МУС, аказаў актыўны супраціў і распыліў сьлезацечны газ у бок міліцыянтаў, пасьля чаго паспрабаваў схавацца. Пры затрыманьні ў дачыненьні да яго ўжывалі фізычную сілу і спэцсродкі. За гвалт у дачыненьні да міліцыянта завялі крымінальную справу.

Паводле МУС, сёньня ў Віцебску агулам затрымалі больш за 10 чалавек.

19:15 Адкрытыя ўсе станцыі менскага мэтро. Мэтро працуе ў штатным рэжыме.

19:28 Прэсавая сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамадан[ава] сказала, што дакладная лічба затрыманых у Менску і па Беларусі на гэта момант невядомая:

— Несанкцыянаваная акцыя яшчэ працягваецца, інфармацыя будзе заўтра раніцай.

Наконт невядомых у масках, якія дубінамі білі вітрыны і дзьверы ў кавярні ў Менску на Нямізе, яна сказала:

— Ня ведаю, хто гэта быў, будзем разьбірацца.

19:47 Праваабаронцам "Вясны" вядомыя прозьвішчы ўжо прынамсі 179 затрыманых за сёньня толькі ў Менску. Гэта не канчатковая лічба, затрыманьні працягваюцца. Сярод затрыманых у Менску — маскалёўскі блогер Аляксей Раманаў, які ўжо шмат дзён асьвятляе беларускія пратэсты.

Таксама вядома пра затрыманых падчас акцый пратэсту ў Горадні, Берасьці, Магілёве, Віцебску, Браславе, Пінску, Баранавічах, Шчучыне.

20:00 Як паведаміла прэс-сакратарка МУС у Тэлеграме, 6 верасьня супрацоўнікі ДПС ДАІ Ленінскага РУУС Менску на Партызанскім праспэкце зьвярнулі ўвагу на аўтамабіль Opel. Пабачыўшы міліцыянтаў, кіроўца выскачыў з машыны і ўцёк. У салёне і багажніку аўто міліцыянты знайшлі "недзяржаўную атрыбутыку, некалькі нажоў розных відаў, сякеру, налепкі з надпісамі "Страйк", "Мы патрабуем перамоваў з народам". Міліцыя праводзіць праверку.

20:17 6 верасьня ў Бабруйску двойчы затрымлівалі адну машыну, якая ня мела адносінаў да шэсьця, але езьдзіла са сьцягамі.

Першы раз мікрааўтобус спынілі ля ўезду ў Бабруйск, у вёсцы Сычкава — бо пасажыр у адчыненае вакно махаў бел-чырвона-белым сьцягам. За гэта атрымаў штраф 81 рубель. Потым у горадзе машыну з малым сьцяжком на лабавым шкле і вялікім сьцягам у салёне ў бакавым вакне спынілі яшчэ раз, ажно дзьвюма машынамі ДПС і міліцыі. Агулам за сьцягі і знойдзеныя ў машыне парушэньні кампанія з 4 чалавек зарабіла 4 пратаколы.

20:38 У адным зь людзей, якія разьбілі вітрыну на Нямізе, пазналі начальніка ГУБАЗіК.

На фота і відэа нападу на кавярню заўважылі чалавека, вельмі падобнага да начальніка Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС Мікалая Карпянкова. Менавіта чалавек у кепцы з надпісам "МВД" і пачаў біць шкляныя дзьверы.

Адказваючы на нашае пытаньне, ці гэта Мікалай Карпянкоў біў шкляныя дзьверы ў кавярні, прэсавая сакратарка МУС Беларусі Чамадан сказала, што "ні пацьвердзіць, ні абвергнуць" гэта пакуль ня можа.

Пазьней у камэнтары Onliner Чамаданава сказала, што, на яе думку, у кавярні O'Petit адбылося вось што:

— Супрацоўнікі міліцыі перасьледавалі актыўных удзельнікаў несанкцыянаванага мерапрыемства (менш за 10 чалавек), якія іх правакавалі, а потым паспрабавалі схавацца ў кавярні.

20:56 Эколяга Ірыну Сухій абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі 3 верасьня. Яе нават не было ў Менску.

Дачка Ірыны расказала, што каля 13:30 6 верасьня невядомыя людзі прыйшлі ў кватэру і забралі маці "на размову".

— Яна пыталася, ці браць пашпарт, зьбіраць рэчы, ёй сказалі: "Мы вас не затрымліваем, гэта проста размова", — кажа дзяўчына. — Дазволілі ёй апрануцца пры адчыненых дзьвярах.

Сухій даставілі ў Савецкае РУУС, доўгі час дзяжурны РУУС адмаўляў сям‘і, што яна там. Празь некалькі гадзін у кватэру, дзе пражывае Ірына, прыйшлі з вобшукам. У кватэры была толькі 93-гадовая маці Ірыны Сухій.

— Бабуля ўвогуле не разумела, што адбываецца, яна ня ведала, што маму затрымалі, — кажа дачка Сухій. — Я прыйшла ўжо пад канец вобшуку, калі яны ўжо адабралі ўсё, што хацелі. Не было ані панятых, нікога.

Суд над Ірынай Сухій мае адбыцца 7 верасьня. Па зьвестках сям’і, яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 3 верасьня.

— Яна ў гэты вечар зьехала на хутар, шмат людзей гэта ведаюць, — кажа дачка.

22:16 Менск: Міліцыя з дубінкамі б’е шкло і зьбівае людзей. Вось так затрымлівалі людзей падчас сёньняшніх пратэстаў у Менску.

20:06 Чацьвёрты марш пасьля выбараў: сотні тысяч людзей, АМАП і вайсковая тэхніка.

22:34 У эфіры тэлеканалу СТВ міністар унутраных спраў Юры Караеў заявіў, што 30 супрацоўнікаў міністэрства па-ранейшаму знаходзяцца ў шпіталях "зь цяжкімі пашкоджаньнямі".

— Нас тут спрабуюць затроліць нейкімі сінякамі, а я скажу так: калі з 9-га па 10-га восем наездаў спэцыяльна зробленых, 11 пацярпелых, у некаторых трайныя пераломы, дзякуй Богу, што ўсе жывыя. Гэта можна параўнаць зь сінякамі? Кажуць пра жорсткасьць беларускай міліцыі, а я хачу сказаць так: больш гуманнай, вытрыманай і халаднакроўнай міліцыі няма нідзе ў сьвеце.

Раней экспэрты ААН заявілі, што ім вядома пра 450 задакумэнтаваных выпадкаў катаваньняў і жорсткага абыходжаньня зь людзьмі, пазбаўленымі волі пасьля "спрэчных прэзыдэнцкіх "выбараў" 9 жніўня, якія прывялі да масавых пратэстаў і арыштаў. Месцазнаходжаньне і стан здароўя як найменей 6 чалавек невядомыя іх сваякам. Таксама экспэрты ААН атрымалі паведамленьні пра гвалт у адносінах да жанчын і дзяцей, у тым ліку пра сэксуальны гвалт і згвалтаваньне гумовымі дубінкамі.

22:39 З Цэнтральнага РУУС у суправаджэньні маці выпусьцілі 12-рочнага падлетка Яраслава, паведамляе Onliner. Ён не адмаўляе, што быў на пратэсьце: пайшоў туды сам, бязь ведама бацькоў. Да яго падышлі чацьвёра амапаўцаў, пасадзілі ў мікрааўтобус і прывезьлі ў Цэнтральнае РУУС.

У падлетка папрасілі тэлефон у разблякаваным выглядзе. Калі сілавікі ўбачылі ў ім ролік зь мітынгу, забралі смартфон "на экспэртызу", якая можа доўжыцца да 10 дзён.

Маці падлетка сказалі, што могуць быць прававыя наступствы: пастаноўка на ўлік па справах непаўналетніх.

23:08 З бабруйскага ізалятара пасьля 7 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю Віталь Красьніцкі, адзін з ініцыятараў стварэньня страйкаму на "Белшыне", звольнены 27 жніўня нібыта за прагул.

Актывіст кажа, што асудзілі яго за ўдзел у мясцовай акцыі пратэсту 30 жніўня. Па ягоных словах, у аддзеле міліцыі, куды яго даставілі адразу па затрыманьні, яму абвязалі твар бел-чырвона-белым сьцягам, паклалі на падлогу і пад галаву паклалі туфлі. Паводле Красьніцкага, такім чынам міліцыянты імкнуліся ня даць яму магчымасьці нанесьці сабе цялесныя пашкоджаньні. 28 жніўня, калі Віталя Красьніцкага затрымалі першы раз, ён сам сабе разьбіў нос, каб дамагчыся вызваленьня.

Красьніцкі кажа, што пасьля ляжаньня на падлозе ў міліцыі з ізалятара выйшаў брудны. Таксама адзначае, што на яго склалі яшчэ два адміністрацыйныя пратаколы. Паводле ягоных зьвестак, міліцыя шукае падставы, каб пачаць і крымінальны перасьлед.

Пакуль Віталь Красьніцкі быў у ізалятары, да яго дамоў прыходзілі міліцыянты зь невядома якімі намерамі. У кватэры, аднак, быў брат. Гэтага, кажа суразмоўца, яны не чакалі і сышлі.

23:09 Каля сотні чалавек чакаюць каля Заводзкага РУУС у Менску, калі вызваляць іх затрыманых сяброў і сваякоў.

 


"Марш адзінства" ў Менску скончыўся брутальнымі затрыманьні і пабітымі шыбамі


"Марш адзінства" ў Менску 6 верасьня быў ня менш шматлюдным, чым тры папярэднія нядзельныя акцыі пратэсту. Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, ён сабраў сотні тысяч чалавек. Аднак, у адрозьненьне ад мінулых акцый, сёньняшняя вылучалася брутальнымі затрыманьнямі мірных дэманстрантаў.

А 14-й гадзіне, за гадзіну да пачатку маршу, улады перакрылі цэнтральныя плошчы — Незалежнасьці, Кастрычніцкую і Перамогі. Традыцыйна зачыніліся пяць станцый менскага меэтро: "Плошча Леніна", "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Плошча Перамогі" і "Плошча Якуба Коласа". Цягнікі на іх не спыняліся.

Пасьля таго, як людзі пачалі зьбірацца ў цэнтры, праспэкт Незалежнасьці ў раёне ГУМа перакрылі сілавікі. Зьявілася вайсковая спецтэхніка — вадамёт і загараджальныя машыны "Рубеж".

Калёна пратэстоўцаў з праспэкту Незалежнасьці накіравалася ў бок плошчы Свабоды, а адтуль — на праспэкт Пераможцаў, да Стэлы "Менск места-герой". Людзі ішлі на акцыю групамі з усіх раёнаў горада, у выніку натоўп запоўніў ўвесь праспэкт Пераможцаў — як пешаходную, так і праезную частку.

Як і ў папярэднія дзьве нядзельныя акцыі, удзельнікі маршу скіраваліся да Палаца Незалежнасьці — рабочай рэзыдэнцыі Лу-какі. Там іх сустрэў кардон зь некалькіх сотняў сілавікоў са шчытамі, вайсковая спецтэхніка і калючы дрот. У аддаленьні стаялі БТРы. Прыкладна за 20 мэтраў да кардона дэманстранты спыніліся. Яны скандавалі "Трыбунал!", "Саша, выходзь!", "Жыве Беларусь!".

На "Маршы адзінства" ў Менску працавалі 76 валянтэрскіх груп: яны раздавалі маніфэстантам ваду, прыбіралі сьмецьце, дапамагалі тым, каму гэта патрэбна.

Пратэстоўцы прастаялі насупраць кардона сілавікоў больш за паўтары гадзіны, калі пачаўся дождж людзі пачалі паціху разыходзіцца.

Пасьля таго як, ля Палаца Незалежнасьці засталося каля 100 чалавек, іх пачалі адціскаць сілавікі. Да парку Перамогі побач з Камсамольскім возерам пад’ехалі аўтазакі, сілавікі пачалі затрымліваць людзей: затрымлівалі і мужчын, і жанчын.

Некаторыя, каб пазьбегнуць затрыманьня, пачалі скакаць у ваду. Супрацоўнікі ОСВОД даставалі людзей з вады, садзілі ў човен і адвозілі на другі бераг, каб іх не затрымалі.

Брутальныя затрыманьні пачаліся і ў іншых месцах места — на праспэкце Пераможцаў, у раёне Нямігі, на плошчы Свабоды.

Нярэдка пратэстоўцаў затрымлівалі людзі ў цывільным, але ў бронекамізэльках і з дубінкамі. Яны ўжывалі грубую сілу пры затрыманьні і нават разьбілі шкляныя дзьверы ў кавярні. У нападніку на кавярню пазналі начальніка Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС Мікалая Карпянкова.

"Маршы адзінства" прайшлі сёньня і ў іншых гарадах Беларусі. Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманьні па ўсёй краіне.

"Вясьне" вядомыя прозьвішчы ўжо прынамсі 194 затрыманых за сёньня толькі ў Менску. Гэта не канчатковая лічба.

Сярод затрыманых у Менску — маскалёўскі блогер Аляксей Раманаў, які ўжо шмат дзён асьвятляе беларускія пратэсты, сябра рады грамадзкага аб'яднаньня "Экадом" Ірына Сухій, сябра Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі Вольга Паўлава, журналіст "Радыё Рацыя" Арцём Сізінцаў, палітоляг Андрэй Ягораў.

Таксама вядома пра затрыманых падчас акцый пратэсту ў Горадні, Берасьці, Магілёве, Віцебску, Браславе, Пінску, Баранавічах, Шчучыне.


"Радыё Свабода", 6 верасьня 2020 р.



Более ста тысяч человек у Дворца независимости,
подходы к которому оцепили силовики, военные и колючая проволока


11:30. Торговый центр "Корона" на Кальварийской закрыт "по техническим причинам", там же уже милицейская спецтехника. Также не работает "Корона Замок" на проспекте Победителей.

11:40. Журналисты у Центрального РУВД Менска пытаются выяснить, где и на каком основании задержана их коллега из "Зелёного портала" Наста Захаревич. Дежурный сообщил главреду портала Янине Мельниковой, что со вчерашнего дня Наста здесь, на Орловской.

11:45. МВД сообщило, что перекроет сегодня проспекты в Менске — для безопасности.

11:55. Платформа "Голос" предложила посчитать людей на протестах. Сделать это попробуют через ботов в Viber и Telegram.

12:00. Лінкявічус выказаў расчараванне палітыкай Эўразвязу ў адносінах да Беларусі.

— Часам мы рэагуем занадта позна, і нашы захады фрагментарныя і ня робяць ніякага ўражання на грамадства і людзей ва ўладзе, — сказаў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у інтэрв'ю выданню Financial Times.

12:15. NEXTA: первые колонны вышли на "Марш Единства".

Тем временем на Октябрьской площади неизвестные в балаклавах разворачивают колючую проволоку.

12:30. "Наша Ніва": Міліцыя праводзіць затрыманні цюкоў у нацыянальных колерах.

12:35. В столичных микрорайонах формируются колонны для выхода в центр.

12:40. Закрыли станции метро Купаловская, Октябрьская, Площадь Победы, Якуба Коласа и площадь Ленина. Из нового сегодня — вдоль проспекта Независимости блокируют арки/въезды во дворы.

12:50. В центр Менска идут колонны с Автозавода, Партизанского проспекта, Лошицы, Новой Боровой, Сухарево… На железнодорожном вокзале кто-то включил по громкоговорителю "Перемен".

12:55. Закрыли и станцию метро "Пушкинская", где собрались протестующие.

Метеопрогноз изменился: дождей в Менске не ожидается. (Няспраўдзіўся. — "Ju.K.")

13:10. От Макдональдса до площади Независимости все подъезды к проспекту перекрыты и стоят кордоны спецназа. На самом проспекте в этом отрезке движение авто пока не перекрыто.

13:20. Поступают сообщения о случаях задержаний отдельных демонстрантов. В частности, у станций метро Пушкинская и Борисовский тракт.

13:35. Силовики перекрыли Партизанский проспект.

13:37. Почти сутки журналистка "Зелёного портала" Наста Захаревич находится в здании Центрального РУВД в Менске.

Сотрудник милиции подтвердил, что она там, статус Насты пока не опредёлен. Коллеги часами стоят у отделения милиции на Орловской, где расположен и центральный СК, чтобы встретить Захаревич или дождаться информации, на каком основании журналистку удерживают.

13:45. В жилом квартале "Магистр" вывесили над дворами БЧБ (много флагов висит и в окнах). Приехала пожарная с милицией, но местные жители высыпали на улицу, преградив им дорогу. Пожарные и милиционеры уехали.

13:50. Сегодня силовики задерживают людей и стараются разбить колонны ещё в микрорайонах, не дожидаясь подхода протестующих к центру.

 

14:10. "Хапуны" зафиксированы в Городне и Витесбке.

14:12. На проспекте Независимости от Победы до Якуба Коласа десятки тысяч людей с флагами идут в центр, пишет "Наша Ніва".

14:23. ОМОН перекрыл движение на проспекте Независимости между ГУМом и Нацбанком.

14:30. У Дворца Независимости стоят десять БТР.

В Городне продолжаются брутальные стычки протестующих и ОМОН. В какой-то момент кто-то распылил слезоточивый газ.

14:45. У Октябрьской демонстранты вышли на проезжую часть.

Onliner.by: весь проспект Независимости в районе ГУМа перегородила спецтехника, тротуары заняли силовики, которые стали в три ряда. Многотысячная толпа протестующих находится в районе Октябрьской. У силовиков в первом ряду электрошокеры.

14:47. В центре перестал работать мобильный интернет.

14:50. Улица Ленина заполнена протестующими.

14:53. Колонна протестующих дошла до оцепления силовиков на проспекте Независимости.

14:55. Колонна протестующих ушла по Ленина в сторону Победителей.

15:15. У Дворца Независимости большое скопление силовиков. У одного из "космонавтов" в припаркованном зелёном автобусе в руках ружьё, передает наш корреспондент.

Вся площадь государственного флага занята силовиками, там же спецтранспорт, БТРы и "Лисы".

15:20. В Беларуси "закончился" интернет. Сначала фиксировались проблемы с мобильным, а затем и с домашним. И так по всей стране. Оператор A1 сообщил, что по распоряжению уполномоченных госорганов в Менске снижена пропускная способность мобильного интернета.

15:25. По данным "Интерфакса", несколько демонстрантов (их точное количество пока неизвестно) пострадали от стычек с силовиками близ МТЗ. Военные в защитной амуниции, с дубинками и щитами разогнали колонну людей на улице Чеботарева, которые хотели двинуться в центр города.

15:27. Участники протестной акции в Менске идут к резиденции Лу-каки, передает РИА "Новости".

15:30. Проспект Победителей перекрыт недалеко от Дворца Hезависимости. Для перекрытия использована колючая проволока и спецтехника.

15:35. Проезд к Дворцу Независимости со стороны торгового центра "Замок" перекрыт, передает наш корреспондент. В том числе колючей проволкой. На пустынной части проспекта Победителей стоят 3 БТР с пулемётами. Много военной техники и непосредственно у Дворца Независимости.

Колючая проволока доходит до самого угла "Замка".

15:40. Жёсткие задержания в Бересте и других городах. ПЦ "Весна" сообщает минимум о 40 задержанных в разных точках Менска.

15:42. Многотысячная колонна подошла к Дворцу Независимости и упёрлась в силовиков. Ситуация спокойная.

15:45. Силовики включили сирену на машине с водомётом, а протестующие подошли к щитам вплотную. Конца шествия не видно, люди продолжают приходить к ограждению.

16:00. В Городне сегодня были стычки с силовиками.

16:05. Неподалеку от силовиков у Дворца Независимости некоторые протестующие раскладывают пикники.

16:07. Люди сорвали маску с силовика во время задержаний в Барановичах. Он очень перепугался.

16:25. Погода испортилась. Протестующие не расходятся.

16:45. Тем временем с обратной стороны Дворца Независимости из-за перекрытых дорог проблемы с транспортом. Люди без авто добираются от Орловской и проспекта Победителей пешком в сторону Пушкина, где ходит хоть какой-то транспорт и есть ветка метро. Такси вызвать практически невозможно, поскольку отключен мобильный интернет. 

16:46. Люди у Дворца независимости скандируют: "Пусти к себе погреться!", "Караева под суд!", "Нам никто не платит!". При этом силовикам адресуют следующие реплики: "Он сбежит, а вас оставит", "Сними маску!", сообщает Tut.by.

Дождь усиливается, но основная масса демонстрантов продолжает шествие и скандирует: "Мы идём по лужам, Саша нам не нужен!". Некоторые спрятались от дождя под деревьями, на остановках.

17:20. Десятки тысяч сторонников перемен стоят перед заслоном силовиков у Дворца, некоторые вплели цветы в колючую проволоку. Среди участников марша у самого кордона и член президиума КС Мария Колесникова. 

17:35. Видео, которое поможет понять масштаб сегодняшнего марша в Менске. Тем временем люди возле Дворца Независимости не расходятся.

17:40. Как и в прошлое воскресенье, в марше участвуют и спортсмены, сообщает Трибуна. 

17:50. Демонстранты расписали систему "Рубеж" антилукашенковскими лозунгами. На мужчину в ответ распылили слезоточивый газ.

17:55. По оценкам Tut.by, к Дворцу независимости в Менске сегодня пришло более 100 тысяч человек. Сейчас там осталось несколько сотен сторонников перемен. Периодически у самого оцепления кто-то распыляет перцовый газ, от которого режет глаза и горло. Но люди продолжают стоять.

18:05. Силовики перекрыли улицу Ленина возле гостиницы "Европа". Поток демонстрантов движется в том направлении в сторону проспекта Независимости. 

18:25. Акция закончена. Люди убирают мусор от ограждения.

"Мы ещё вернёмся!", — скандировали оставшиеся протестующие, уходя по проспекту Победителей в сторону стелы. Корреспондент Tut.by сообщает, что силовики выбежали из-за заграждения, когда перед ним осталось примерно два десятка человек, и задержали нескольких парней.

18:30. Задержания в парке Победы, который находится рядом с резиденцией. 

Задерживали в том числе женщин.

18:53. Как сообщает Белорусская ассоциация журналистов, центр Менска зачищают, задержания идут везде. 

На Немиге, на площади Свободы. Как дополняет Onliner, часть людей забежала в кофейню на проспекте Победителей, а хозяева заведения закрыли вход в него. Силовики в гражданском палками разбили дверь, вытащили оттуда людей. Люди пробовали вступиться за задержанных, но это лишь провоцировало дополнительную агрессию.

19:07. Задержания происходят в очень жесткой форме. К примеру, на Немиге на проспекте Победителей неизвестные в штатском и масках бросались на людей и избивали их дубинками. В целом, всё это выглядит совершенно дико: силовики уже после марша набрасываются, избивают и задерживают тех, кто мог уходить в самом конце.

19:10. Как сообщает в соцсетях филосов Владимир Мацкевич, в Менске задержан политолог Андрей Егоров. Последний двумя неделями ранее в рамках спецпроекта "Салiдарнасцi" "Что дальше?" объяснял, какой видит выход из сложившейся в стране ситуации. 

19:30. Прэс-сакратарка МУС Беларусі В. Чамадан сказала "Свабодзе", што дакладная лічба затрыманых у Менску і па Беларусі на гэты момант невядомая: "Несанкцыянаваная акцыя яшчэ працягваецца, інфармацыя будзе заўтра раніцай".

19:50. "Лукашэнкаўская Беларусь чарговы раз даказала сваю ўнікальнасьць. Ва ўсім сьвеце пратэстоўцы б'юць вітрыны крамаў. А ў Беларусі — міліцыянты", — комментирует события воскресного вечера в Менске обозреватель Виталий Цыганков.


"Cалідарнасць", 6 верасьня 2020 р.

 

 

МУС: 6 верасня быў затрымана 633 чалавекі


У Міністэрстве ўнутраных спраў агучылі лічбы па затрыманых і якія прынялі ўдзел у нядзельных акцыях.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, 6 верасня за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах было затрымана 633 чалавекі. З іх 363 чалавекі адпраўленыя ў месцы ўтрымання да суда.

"Нягледзячы на тлумачальную працу з боку супрацоўнікаў міліцыі, удзельнікі выходзілі на праезную частку і блакавалі рух транспарту. Каля Палаца незалежнасці праваахоўнікі спынілі калону, у выніку частка людзей накіравалася ў бок праспекта Незалежнасці. Астатняя частка пачатку наносіць розныя надпісы на спецтранспарт, правакаваць канфлікты з міліцыяй", — так апісалі ў ведамстве падзеі ў сталіцы.

У Горадне, паводле звестак МУС, "радыкальна настроеныя "актывісты", рухаючыся з вуліцы Савецкай у бок праспекта Янкі Купалы, таксама выходзілі на праезную частку і перашкаджалі руху аўтамашын".

"На неаднаразовыя законныя патрабаванні спыніць супрацьпраўныя дзеянні асобныя ўдзельнікі адказвалі не толькі выкрыкванне лозунгаў: у бок супрацоўнікаў ляцелі пластыкавыя бутэлькі, палкі і камяні", — сказана ў паведамленні.

Усяго ж, паводле звестак МУС, у нядзелю ў краіне зафіксаваныя 42 пратэстныя акцыі. У міліцыі запэўніваюць, што ў іх прынялі ўдзел каля 31 тысячы чалавек. 

Адзначым, што па розных ацэнках, толькі на Марш у Менску прыйшло больш за 100 тысяч чалавек. Акцыі суправаджаліся жорсткімі затрыманнямі і сутычкамі з сілавікамі. Праваабаронцы апублікавалі спісы затрыманых, згодна з якімі мінімум 200 чалавек схапілі ў нядзелю ў Менску.

 


Хлопец, які скакаў у Свіслач падчас разгону: "далі плед І адвезлі на іншы берагах"


У нядзелю ў Менску людзі скакалі ў ваду, каб адысці ад сілавікоў, якія разганялі пратэстны шэсце ў раёне Палаца незалежнасці. Некалькі чалавек скокнулі ў Свіслач, іх падабраў катэр ОСВОД. TUT.BY адшукаў аднаго з хлопцаў — Аляксандра Паплаўскага, ён распавёў, што гэта было.

Хлопцу 26 рокаў, кажа, што ўдзельнічаў у сённяшнім шэсці. Прыйшлі да бар'ера, які непадалёк ад Палаца незалежнасці выбудавалі сілавікі, "пастаялі там хвілін 40".

— Бачыў, як нейкага хлопца зацягваюць за свой кардон Людзі Ў вайсковы камуфляж. Мне падаць, Што пачуў нейкія ўдары. Стаялі І Людзі Ў цывільным — я зразумеў, Што гэтя таксама сілавікі.

Калі пратэстоўцы сталі разыходзіцца, пачаліся затрыманні. Людзі ў форме рушылі на пратэстуючых, з'явіўшыся з-за загарод.

— Спачатку мы сталі Ў сцэпку, нас было Вельмі малая, Чалавек 12. Бачу, Што сілавікі рухаюцца на нас са шчытамі. Калі пачалі Людзі бегчы — І мы таксама пабеглі. Потым мы заўважылі, Што з другога боку — аўтазакі.

Аляксандр кажа, што людзі пабеглі ад сілавікоў у бок вады. Заўважылі катэр, два чалавекі забеглі на яго.

— Катэр пачаў адплываць. Нейки мужчына скокнуў у ваду — яго выцягвалі. І я таксама скокнуў, падплыў І мяне таксама выцягнулі. А далей я бачыў, як затрымлівалі тых, хто застаўся. Іх моцна штурхалі. Некаторыя таксама прыгалі Ў Ваду. У катэры нас было Чатыры чалавекі. А Ў Вадзім я бачыў, можа, Чалавек дзевяць — але не здзіўлюся, калі на самай справілася ІХ было болей. Прыгалі, таму Што разумелі — інакш затрымаюць.

Хлопец кажа, што даганялі пратэстуючых невядомыя ў цывільным і міліцыя — некалькі дзясяткаў чалавек. Уздоўж праспекта Пераможцаў стаялі аўтазакі.

У катэры ніякіх размоваў не вялі, тлумачыць Аляксандр, ён нават не зразумеў, што побач — супрацоўнікі ОСВОД. Акалелы людзям далі плед і адвезлі на іншы бераг.

— Прайшоў нейкую Адлегласьць, мокрыя, ды машыны. Папрасіў тэлефонён, пазваніў сваёй дзяўчыне.

Аляксандр дадае, што абураны сітуацыяй у краіне.

— Адбываюцца незаконнасць, хлусню і запужванне.

Паводле інфармацыі, супрацоўнікаў змены ОСВОД, якія дапамаглі людзям, якія скокнулі ў ваду, даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Там яны даюць тлумачэнні па адбыўся. Пакуль невядома, ці затрыманыя яны.

 


Як хапалі людзей і білі шкло на Нямізе — сілавікі ў цывільным і з дубінкамі


Пасля "Марша Адзінства" ў цэнтры Менску прайшлі масавыя і брутальныя затрыманні.

На Нямізе сілавікі ў цывільным, у масках і без, хапалі людзей. Некаторых зьбівалі дубінкамі. У адной з кавярняў разбілі вітрыны. Як паведамляюць СМІ, аказалася, што сярод людзей, якія разбівалі дзверы і вітрыны, быў Мікалай Карпянкоў, кіраўнік ГУБАЗіК.

З гэтай нагоды ўжо выказаўся аглядальнік Віталь Цыганкоў: "Лукашэнкаўская Беларусь чарговы раз даказала палю ўнікальнасьць. Ва ўсім сьвеце пратэстоўцы б'юць вітрыны крамаў. А ў Беларусі — міліцыянты".


"Салідарнасць", 7 верасьня 2020 р.

 


Менчукі пачынаюць станавіцца ў ланцугі салідарнасці

 


Рэвалюцыя прадаўжаецца ва ўсялякае надвор'е.

Сёння — 30-ы дзень беларускай рэвалюцыі. Менчукі пачынаюць станавіцца ў ланцугі салідарнасці, паведамляюць незалежныя тэлеграм-каналы.

Адзін з першых ланцугоў салідарнасці, нягледзячы на дождж, стаіць на скрыжаванні вуліц Аранскай і Маякоўскага.

 


Менчукі з раніцы займаюць чаргу ў кавярню, у якой біў шыбы начальнік ГУБАЗіК


Фенаменальная салідарнасць.

Фенаменальная салідарнасць беларусаў: ля кавярні O'Petit, дзверы якой учора выбіў дубінкай кіраўнік ГУБАЗіК МУС Мікалай Карпянкоў, сёння з раніцы стаіць чарга менчукоў.

Учора супрацоўнікі кавярні схавалі ў сябе некалькі пратэстоўцаў, за якімі гналася міліцыя. Праз пару хвілін сілавікі разбілі шыбу ў дзвярах кавярні і забралі адтуль некалькі чалавек.

 


Студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта выйшлі на акцыю пратэсту


Сёння ў Беларусі — 30-ы дзень рэвалюцыі. Акцыі пратэсту і салідарнасці працягваюцца па ўсёй краіне.

Студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта выйшлі на акцыю пратэсту, паведамляе "Белсат".

 


Максім Вінярскі выкрадзены праз тры дні пасля вызвалення


Каардынатар "Эўрапейскай Беларусі" і іншыя затрыманыя актывісты чакаюць суда.

Максім Вінярскі быў затрыманы невядомымі ля станцыі метро "Пушкінская" 6 верасня прыкладна а 12:00. Разам з ім арыштаваныя яшчэ двое актывістаў "Эўрапейская Беларусі", паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі.

Нагадаем, Максім Вінярскі выйшаў на волю пасля папярэдняга арышту, які ён адбываў у ІЧУ Жодзіна, 3 верасня.

Месцазнаходжанне затрыманых учора актывістаў пакуль невядомае. Хутчэй за ўсё, сёння над імі пройдуць суды.

Таксама сёння чакаюцца суды над затрыманымі ў суботу удзельніцамі Жаночага маршу міру Палінай Зыль, Настассяй Кірык і Дар'яй Лазоўскай. Выходныя яны правялі ў ЦІП на завулку Акрэсціна ў Менску.

 


За малюнак на асфальце карнікі затрымалі 12-рочнае дзіця


12-рочны Яраслаў у нядзелю апынуўся ў Цэнтральным РУУС разам з іншымі ўдзельнікамі маршу прыхільнікаў перамен. Затрымалі Яраслава пасля таго, як ён пакінуў надпіс "3%" на асфальце на праспекце Пераможцаў.

Юлія, ягоная мама, распавядае, што Яраслаў не першы раз назірае за акцыямі пратэсту. Але аднаму хадзіць на мітынгі яму не дазваляюць. Гэтым разам мама ведала, што ён будзе з бацькам, але не ўхваляла ягоны нядзельны шпацыр. Яны з сынам нават паспрачаліся з-за таго, што ён збіраўся сысці, не выканаўшы хатнія абавязкі.

План на нядзелю ў Яраслава быў такі: сустрэцца з бацькам у ТРЦ Galleria Minsk, прайсціся па крамах, а потым, магчыма, папрысутнічаць на мітынгу.

Хлопец чакаў паўтары гадзіны, але тата на месца сустрэчы не прыйшоў. Тады падлетак сышоў з гандлёвага цэнтра і далучыўся да маршу, які ў гэты час праходзіў на праспекце Пераможцаў. Разам з іншымі ўдзельнікамі Яраслаў дайшоў да месца, дзе стаяла спецтэхніка і дзяжурылі супрацоўнікі сілавых ведамстваў.

— Ён убачыў балончык з фарбай (там усе малявалі) і намаляваў таксама "3%" на асфальце. Нічога такога — лічба і два нулікі. Ён ніякіх ганебных воклічаў і карыкатур не маляваў, — кажа Юлія.

Неўзабаве пасля таго, як хлопец пакінуў на асфальце надпіс, яго затрымалі. Адная з жанчын, якая стаяла побач, убачыўшы, што сілавікі адводзяць дзіця, спрабавала яго абараніць.

— Ён сказаў, што нейкая жанчына крычала "Гэта мой сын", і яе таксама забралі. Я не ведаю, як яе завуць, але вельмі хвалююся за яе.

Сам Яраслаў не ўпэўнены, ці пасадзілі яго спачатку ў аўтазак або ў мікрааўтобус, але амаль адразу адтуль перасадзілі ў іншы бус і павезлі ў аддзяленне міліцыі. Ён кажа, што спалохаўся ў той момант, калі яго затрымалі. Але потым не баяўся.

Пра тое, што сын знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС, Юлія даведалася ад супрацоўніка міліцыі.

Яраслаў распавёў супрацоўнікам праваахоўных органаў, як апынуўся ў ліку ўдзельнікаў маршу, і што маляваў на асфальце. Са слоў ягонай мамы, на яго склалі пратакол.

— У ім адлюстраваны толькі дзеянні: выехаў з дому, як дабраўся, як апынуўся на гэтым месцы. Далейшыя дзеянні - балонам з фарбай напісаў на дарозе. Як я разумею, гэта ў іх ужо лічыцца правапарушэннем, хуліганствам, — успамінае мама падлетка. Таксама ў РУУС прагледзелі фота і відэа на тэлефоне Яраслава і канфіскавалі яго "на экспэртызу", якая будзе праходзіць да 10 дзён. У смартфоне былі відэа з іншых акцый, дзе пабываў падлетак.

З РУУС яго адпусцілі дадому ў той жа вечар. Юлію папярэдзілі, што, хутчэй за ўсё, аб тым, што здарылася паведамяць у школу Яраслава, а потым будзе прымацца пастанова аб пастаноўцы яго на ўлік у справах непаўналетніх.

— Я перажываю з-за таго, што ён мяне не паслухаў, што быў адзін, — прызнаецца Юлія. — Ён вінаваты перада мной перш за ўсё.

 


У Акадэміі кіравання з'явілася чарга на выхад з БРСМ


Студэнты масава выходзяць з лукамола.

У Акадэміі кіравання стаіць чарга на выхад з БРСМ. Заявы збіраюцца падаваць 85 чалавек.

"Заўтра збіраецца масава выйсці яшчэ адзін паток", — паведамляюць чытачы тэлеграм-канала nashaniva.

Падаць заявы пакуль паспелі толькі 15 студэнтаў, бо сакратар БРСМ захацеў асабіста пагутарыць з кожным.

 

Баранавіцкія студэнты спяваюць "Пераменаў" і "Воіны святла" ў холе ўніверсітэта


Акцыя салідарнасьці ў БарДУ.

У БарДУ прайшла акцыя салідарнасці з мінскімі ўніверсітэтамі.

Студэнты праспявалі "Пераменаў" і "Воіны святла" ў холе.

 


Да акцыі студэнтаў далучыліся і выкладнікі Берасцейскага тэхнічнага ўніверсітэта


Пратэстоўцы дамагліся ад рэктара выканання сваіх патрабаванняў.

У Берасці да акцыі салідарнасці далучыліся студэнты і некаторыя выкладнікі Берасцейскага тэхнічнага ўніверсітэта.

Каля галоўнага корпуса ВНУ сабралася блізу 80 чалавек.

Да пратэстоўцаў выйшаў рэктар універсітэта Аляксандр Драган, які паабяцаў, што ўсе затрыманыя падчас акцыі пратэсту ўчора студэнты будуць выпушчаныя з ІЧУ да 14-й.

Акцыя прайшла падчас вялікага перапынку і доўжылася паўгадзіны.

 


У Менску супрацоўнік МНС адмовіўся здымаць сцяг, а наадварот, выпрастаў яго


Чытачы сайта Сharter97.org даслалі відэа, як супрацоўнік МНС выпрастаў заблытаны бел-чырвона-белы сцяг замест таго, каб яго здымаць. Выпадак адбыўся ў менскай Малінаўцы.

 

МНС — з народам!


Супрацоўнікі МНС у чарговы раз не сталі здымаць нацыянальны сьцяг.

Падпісчыкі телеграм-каналу NEXTA паведамляюць пра тое, што і на вуліцы Алібегава ў Менску ратавальнікі таксама расправілі заблытаўшыся сьцяг, а не знялі яго.

Нагадаем, раней супрацоўнік МНС таксама адмовіўся здымаць сцяг і, наадварот, расправіў яго.

 


Менчукі цэлы дзень стаяць у чарзе ў кафэ, дзе кіраўнік ГУБАЗіК разьбіў шкло


Салідарнасьць беларусаў ня мае межаў.

Цэлы дзень людзі стаяць у чарзе да сталічнага кафэ O'petit, у якім супрацоўнікі ГУБАЗіК ўчора разбілі шкло. Усё дзеля таго, каб падтрымаць пацярпелы бізнес, купіўшы кубачак кавы.

 


Уся змена станцыі ратавання на водах, якая выцягвала мітынгоўцаў са Свіслачы, — на Акрэсціна


Выратавальнікам выстаўляюць артыкул за непадпарадкаванне.

У нядзелю ў Менску праходзіў шматтысячны "Марш адзінства". Калі дэманстранты сталі разыходзіцца, пачаліся жорсткія затрыманні. Некаторыя, каб уцячы ад сілавікоў, скокнулі ў Свіслач, людзей ратавала станцыі ратавання на водах. Супрацоўнікі далі мітынгоўцам коўдры, перавезлі на іншы бераг. Потым стала вядома, што ў Цэнтральнае РУУС Менска прывезлі тую самую змену станцыі ратавання на водах. Блізкі знаёмы сям'і начальніка выратавальнай станцыі на водах Дзяніса Чашуна распавёў, што затрыманая змена цяпер знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Усяго сваякі і сябры ведаюць пра шасцярых, а ў сталічнай міліцыі паведамілі, што затрымалі 8 чалавек.

— Дзяніс паспеў патэлефанаваць сваёй жонцы і расказаць, што 6 чалавек — пяць яго падначаленых і яго самога — забіраюць у РУУС. Везлі іх у аўтазаку. Ён як начальнік павінен быў вызначыць, каго пакінуць на начное дзяжурства на станцыі. Пакінуў двух чалавек (як мяркуецца, іх затрымалі пазней. — Заўвага.). Усіх астатніх забралі. Распавёў жонцы, дзе пакінуў ключы і дакументы. Сваякі паехалі адразу да Цэнтральнага РУУС, там не казалі, ці яны ў іх. Потым нехта сказаў, што іх быццам бы перавезлі ў ІЧУ на Акрэсціна. Мы туды тэлефанавалі. І ў Жодзіна тэлефанавалі. Нашых супрацоўнікаў не было ў аніводных спісах. Не было інфармацыі пра іх і ў валанцёраў, якія дзяжураць на Акрэсціна. З раніцы мы пачалі зноў іх шукаць. Неяк жонка Дзяніса прарвалася ў гэтую будачку, дзе бяруць перадачы для затрыманых, там паглядзелі спіс — выявілася, што ўсё ж усе на Акрэсціна. Мы змаглі перадаць ім цёплыя рэчы. Нешта ўзялі, штосьці не, але ўжо добра, што мы проста ведаем, дзе знаходзяцца людзі, — кажа сябра Дзяніса.

Пакуль няма інфармацыі, у чым дакладна абвінавачваюцца супрацоўнікі станцыі ратавання на водах і пра тое, калі пройдуць судовыя пасяджэнні.

— У дзеяннях названых грамадзян меліся прыкметы складу адміністрацыйнага правапарушэння. Уласна, за што яны і былі затрыманыя, — паведаміла бліжэй да вечара 7 верасня прэс-сакратарка сталічнай міліцыі Наталля Ганусевіч.

Старшыня Менскай месцкай арганізацыі станцыі ратавання на водах Дзмітрый Стаселька паведаміў, што ніякай дадатковай інфармацыі пра лёс падначаленых у яго няма.

Раней сястра аднаго з затрыманых ратавальнікаў Івана Юрскага Анастасія распавядала, што, паводле непацверджанай інфармацыі, ратавальнікам абавязваюць артыкул за непадпарадкаванне.

— Нібыта супрацоўнікі станцыі ратавання на водах павінны былі людзей перадаць супрацоўнікам АМАПу, а замест гэтага адвезлі на другі бераг, — адзначала Анастасія.

— Калі ўсё гэта адбывалася, яны ж ратавалі людзей, надавалі ім першую дапамогу! Адных перавозілі на астравок, плылі па іншых, — кажа знаёмы Дзяніса Чашуна.


"Ратавальнікі падалі рукі нам і адвезлі на супрацьлеглы бераг"


Журналістам удалося знайсці двух маладзёнаў, якія скакалі ў Свіслач, каб уратавацца ад затрыманняў.

Мянчук Міхаіл кажа, што ўчорашнія падзеі памятае ўрыўкамі — мабыць, так адбіўся шокавы стан. Ён удзельнічаў у мінулую нядзелю ў шэсці. У нейкі момант апынуўся ля Палаца незалежнасці.

— Усё было мірна і спакойна, а потым пачаліся затрыманні. Пры гэтым удзельнікі датуль — было блізу 18:00 — сталі разыходзіцца. Памятаю, зачапілі нейкага хлопца спачатку, а потым на невялікую групу людзей рушылі сілавікі, — кажа маладзён.

Міхаіл распавядае, што дакладна не памятае, ці былі там супрацоўнікі міліцыі і ў форме, — невядомыя ў цывільным і ў масках былі дакладна.

— Скокнуць у ваду было імгненнай пастановай. Я ўбачыў, што іншай дарогі няма. Тут альбо так паспрабаваць выратавацца, альбо быць схопленым. Да гэтага на беразе хтосьці з тых людзей сарваў з мяне байку і парваў яе. Я памятаю, што скокнуў у ваду, даплыў прыкладна да сярэдзіны ракі. Там былі дзве лодкі. Ратавальнікі падалі рукі нам і адвезлі на супрацьлеглы бераг. Мы пачалі сушыцца. Грошы, гаманец, тэлефон — усё вымакла. Мы сталі разыходзіцца. Потым, ужо крыху пазней, я пайшоў на плошчу шукаць свае акуляры, якія страціў у мітусні.

Хлопец кажа, што ў выніку яму дапамаглі выклікаць таксоўку, каб з'ехаць дадому, бо ён застаўся без сувязі.

Яшчэ адзін з тых, хто скокнуў у ваду ў мінулую нядзелю, — 26-рочны Аляксандр Паплаўскі. Раней ён расказваў, што, калі дэманстранты сталі разыходзіцца, пачаліся затрыманні. Людзі ў форме рушылі на мітынгоўцаў, з'явіўшыся з-за агароджаў.

— Спачатку мы сталі ў сцэпку, нас было вельмі мала, чалавек 12. Бачу, што сілавікі рухаюцца на нас са шчытамі. Калі пачалі людзі бегчы мы таксама пабеглі. Потым мы заўважылі, што з другога боку аўтазакі.

Аляксандр кажа, што людзі пабеглі ад сілавікоў у бок вады. Заўважылі катэр, два чалавекі забеглі на яго.

— Катэр пачаў адплываць. Нейкі мужчына скокнуў у ваду яго выцягвалі. І я таксама скокнуў, падплыў, І мяне таксама выцягнулі. А далей я бачыў, як затрымлівалі тых, хто застаўся. Іх моцна штурхалі. Некаторыя таксама скакалі ў ваду. У катэры нас было чатыры чалавекі. А ў вадзе я бачыў, можа, чалавек дзевяць — але не здзіўлюся, калі напраўду іх было болей. Скакалі, бо разумелі — інакш затрымаюць.

 

 

Менчукі прыйшлі да пажарнае часткі,

каб падзякаваць працаўніку МНС, які адмовіўся здымаць сьцяг


Да пажарнае часткі №35 у Менску прыйшлі людзі, каб падзякаваць працаўніку МНС, які адмовіўся здымаць сёння сьцяг.

Пра гэта паведамляе телеграм-канал The Village.


"Хартыя’97%", 7 верасьня 2020 р.

 


Гаспадар "машыны з сякерай", якую паказала прэс-служба МУС,

нікуды не збягаў


Уладальнік "Опеля", які паказалі ў відэа МУС — Андрэй Комлік-Ямацін. Ён быў вядомы як фігурант "справы Патрыётаў", цяпер Андрэй — рабочы ММЗ. Вось што ён распавёў "Нашай Ніве":

— Я прыехаў да Мотавела, прыпаркаваўся там — дамаўляліся з сябрамі пайсці пагуляць па праспекце, — расказвае Андрэй. — Выходзім — праспект перакрыты. Уступаць у канфлікт з міліцыяй не хацелася, таму пайшлі назад, па дарозе пачаліся затрыманні, я вырашыў вярнуцца да машыны. А яе няма!

Я ў паніцы: угналі?! Званю ў міліцыю, мне там кажуць, што трэба час высветліць і праверыць. Добра, пакуль чакаў званку, пайшоў у суседнюю краму папрасіць запісы з камер.

Са слоў Комліка-Ямаціна, на відэа ён убачыў як машыну атачылі людзі ў чорным, потым прыехала ДАІ і эвакуатар.

— А тут перазвоньваюць, што, сапраўды, машына на штраф-стаянцы ў Ленінскім РУУС. Ну, у мяне першая думка: парушыў нейкі пункт ПДР. Забіраць "Опель" я сёння не паехаў, бо ў дзядзькі дзень народзінаў, я паехаў яго віншаваць, а папяровую валакіту з вяртаннем вырашыў пакінуць на заўтра, — кажа Андрэй.

А потым ён убачыў сваю машыну ў паведамленні МУС.

— У інтэрнэце гляджу — маю машыну паказваюць! Ускрытая яна, пішуць, што "кіроўца збег". Рэчы ў багажніку так жывапісна раскладзены для карцінкі. Але адкуль я збег? Не было такога! Я ўвогуле не ведаў што здарылася з маёй машынай, пакуль не паглядзеў запісы з камер, — кажа ён.

Комлік-Ямацін не адмаўляе, што рэчы ў багажніку ягоныя.

— У мяне ў салоне ляжаў вялікі БЧБ-сцяг, можа ён і выклікаў інтарэс органаў, што яны вырашылі машыну забраць, а потым і ўскрыць. І сякера мая, і нож мой: я актыўны турыст, у мяне такія рэчы ёсць у машыне, і што? Налепкі "Забастоўка" таксама мае — гэта не для распаўсюду, а да мяне трапілі ў выніку распаўсюду, ну я ўзяў сабе.

Гэтае здарэнне я вельмі негатыўна ацэньваю: з якой нагоды машыну вось так проста забіраць, узламываць, а потым яшчэ паказваць у інтэрнэце? Законы проста абражаюцца такімі выхадкамі, — дадае ён.

Сёння мужчына плануе забраць сваю маёмасць.

Нагадаем, 6 верасня прэс-сакратар МУС апублікаваў відэа агляду машыны, у салоне якой быў бел-чырвона-белы сцяг, сякера, улёткі з заклікам да забастоўкі і нажы. Паводле МУС, кіроўца ўцёк і не спяшаецца забіраць сваю маёмасць.


"Новы час", 7 верасьня 2020 р.

 


За ноч  аднавілі мэмарыял Тарайкоўскага


На Пушкінскай за ноч аднавілі надпіс "Не забудзем" на месцы гібелі Тарайкоўскага. Напярэдадні яго зафарбавалі сілавікі.

 

 

Супрацоўнікі АСВОД, якія падчас Маршу ратавалі людзей,

знаходзяцца на Акрэсціна


Па звестках "Эўрарадыё", супрацоўнікі АСВОД, якія ўчора ратавалі пратэстоўцаў са Свіслачы, знаходзяцца ў менскім ізалятары ў завулку Акрэсціна.

Учора затрымана ад 6 да 8 выратавальнікаў. Колькі дакладна — у арганізацыі пакуль не ведаюць, бо ў часткі супрацоўнікаў сёння выходны дзень і яны не мусілі з'явіцца на працоўным месцы.

 


Затрыманая мастачка Надзея Саяпіна,

аўтар перфоманса пра карціны з калекцыі Белгазпрамбанка


Мастачка Надзея Саяпіна, аўтар перфоманса "Здабытак" аб карцінах з калекцыі Белгазпрамбанка, была затрыманая сёння ў Мінску. Пра гэта паведамілі яе родныя.

Па іх словах, каля 8 раніцы да Надзеі прыйшлі дадому супрацоўнікі Савецкага РУУС места Менска. Яны паказалі пасведчанні і запрасілі праехаць з імі, каб азнаёміцца з матэрыяламі справы аб удзеле ў масавых несанкцыянаваных мерапрыемствах. Нібыта аб затрыманні гаворка не ішла. Надзеі пагражаў штраф у 25 базавых.

Пры гэтым, як сцвярджаюць родныя, Надзея жыве на тэрыторыі іншага раёна (Першамайскага) і не адносіцца да Савецкага РУУС.

Праз некаторы час стала вядома, што Саяпіну вязуць на Акрэсціна, дзе яна будзе знаходзіцца ў чаканні суда. Яе тэлефон недаступны.

Сям'я мастачкі занятая пошукам адваката і спрабуе перадаць для яе перадачу.

У ліпені Надзея Саяпіна арганізавала перфоманс "Здабытак". Падчас яго дзеячы культуры і мастацтва прымацавалі да сваіх спінаў рэпрадукцыі работ, раней канфіскаваных з калекцыі Белгазпрамбанка, і на працягу некалькіх гадзін стаялі насупраць QR-кодаў на сценах.

 


"На галаве гематома, на барадзе нібыта кавалкі скуры выдраныя".
Знайшлі мёртвым яшчэ аднаго футбольнага фаната


Цела 25-рочнага Аляксея Дзямідава знайшлі на ўскрайку мікрараёна Серабранка раніцай 5 верасня. Абставіны яго смерці незразумелыя нават блізкім сваякам.

— Аляксей жыў з бацькамі ў Бараўлянах, працаваў на аўтамыйцы ва Уруччы. 4 верасня выйшаў на працу. Позна ўвечары маці званіла яму, усё было нармальна, але ўжо праз гадзіну то ніхто не браў слухаўку, то выклік скідвалі.

А раніцай 5 верасня нам паведамілі, што знайшлі цела Аляксея, — расказаў Аляксандр, стрыечны брат хлопца.

Брат кажа, што ў моргу бацькам не паказвалі цела — толькі твар. Пасля яны разглядалі цела сына ўжо дома.

— Цялесныя пашкоджанні былі. На галаве гематома, на барадзе нібыта кавалкі скуры выдраныя. Пальцы збітыя, косткі збітыя на руках. Нага неяк перакручаная — нібы зламаная. Брудная вопратка… Выглядае, што была бойка ці нешта такое, — мяркуе Аляксандр. — Афіцыйнае заключэнне аб смерці будзе праз месяц.

А ў папярэднім, кажуць, напісалі, што прычына смерці — атручванне невыяўленым рэчывам.

Гісторыя дзіўная. Ускладняецца яшчэ і тым, што загінулы Аляксей быў удзельнікам фанацкага руху — заўзеў за "Дынама".

— Я сам брата прывёў у дзвіж, можна сказаць. Пасля ён застаўся ў ім, я адыйшоў. Нейкім надта ўжо актыўным фанатам Аляксей не быў. Але апранаўся адпаведна: спартовы стыль, відаць, што фанат.

Аляксей быў спартыўным хлопцам, баксёрам. Супраць дваіх-траіх мог бы выстаяць альбо адбіцца і збегчы. Плюс у тым раёне, дзе яго знайшлі, яму няма чаго было рабіць.

У мітынгах ён не ўдзельнічаў — я б ведаў. Ды і 4 верасня не было мітынгаў.

Таксама зніклі яго рэчы. У моргу казалі, што яны ў міліцыі, у міліцыі — што ў моргу. А ў выніку тэлефона і заплечніка проста няма, — кажа брат. — А атручванне маглі пасля напісаць, бо ў 2016 роке Аляксей трапіўся за тое, што спрабаваў спайсы. Яго не пасадзілі, там саджаць не было за што. Але на ўлік нейкі паставілі.

Але важна: сям’я загінулага Аляксея адзначае, што на целе слядоў ад кайданкоў няма, слядоў ад удараў дубінкай таксама. І брат падкрэслівае: словы пра сілавікоў толькі версія, доказаў няма.

Следчы камітэт пракаментаваў гэты выпадак так: "Па факце смерці праводзіцца праверка, дакладныя абставіны высвятляюцца. Для вызначэння дакладнай прычыны смерці прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы".

Па словах следчых, цела было знойдзена без бачных цялесных пашкоджанняў. "Папярэдне смерць не носіць крымінальнага характару", — паведамляе СК.

Пахавалі Аляксея Дзямідава 7 верасня.

Гэта ўжо другая загадкавая смерць маладога хлопца, звязанага з фанацкім рухам. 22 жніўня на вуліцы Парніковай у Менску знайшлі павешаным цела Мікіты Крыўцова, які 10 дзён лічыўся зніклым. Крыўцоў быў фанатам ФК "Маладзечна", яго знікненне здзівіла ўсіх. У суіцыд сваякі не паверылі.

 


Мянчук кажа, што сілавікі душылі яго бел-чырвона-белым сцягам, завязаным на шыі — застаўся след


28-рочнага мінчука Рамана Ціханенка затрымалі 5 верасня на вуліцы Касманаўтаў. Тады жыхары Малінаўкі выйшлі калонай на мірны пратэст. Калі калону нагналі сілавікі ў бусах, адзін з сілавікоў схапіў Рамана за сцяг, павязаны на шыі, і пачаў душыць. Раман падзяліўся сваёй гісторыяй.

— У той вечар у Малінаўцы нас выйшла каля 300 чалавек. Такой калонай мы пайшлі да ўжо выдатна вядомага "зубра". Калі да зубра прыехалі бусы з сілавікамі, мы павярнулі на вуліцу Касманаўтаў. Але бусам удалося нас акружыць: адзін стаў наперадзе калоны, другі — напрыканцы. Некаторыя пачалі разбягацца ў парк побач. Я і яшчэ некалькі чалавек усталі ў счэпку.

Тут да мяне падбег сілавік, схапіў за сцяг, які быў павязаны ў мяне на плячах, і стаў за яго цягнуць. Калі я зразумеў, што адчуваю боль і проста задыхаюся, то прасунуў галаву ўніз. Добра, што сцяг быў завязаны слаба. Ён застаўся ў руках сілавіка.

У гэты час да мяне падбег другі сілавік, паваліў на зямлю, скруціў і закінуў у бус. Паверх яшчэ далі дубінкай. Хто гэта быў канкрэтна, не ведаю, бо яны былі ў зялёнай форме і балаклавах. Разам са мной затрымалі яшчэ восем хлопцаў.

Нас павезлі ў Маскоўскі РАУС. Забралі тэлефоны. А мне на наступны дзень трэба было на працу, і я спытаў у сілавіка, ці магу хоць адаслаць смс, каб хто іншы выйшаў замест мяне. Той мне толькі кулак паказаў. 

У РАУСе нас пратрымалі каля чатырох гадзін. Акрамя нас, там было некалькі дзяўчын, затрыманых, відаць, на жаночым маршы. Яны сядзелі там раней за нас, і выйшаў я раней за іх.

Адной жанчыне было кепска пасля нядаўняй аперацыі на сэрцы, яна прасіла выклікаць хуткую. Хуткая не прыязджала больш за гадзіну. І была дзяўчына з прыступам астмы, якая страціла лекі пры затрыманні. 

У РАУСе была звычайная міліцыя — маладыя хлопцы. Мы, затрыманыя, нават крыху пасмейваліся з іх. А яны нічога не маглі зрабіць, толькі крычалі, каб мы замоўклі. Калі мяне ўжо адпускалі, мяне вывадзіў адзін такі малады пацан, то я спытаў у яго, як яму працуецца, як будуецца "міліцэйская дзяржава". "Раней было лепш", — адказаў мне ён.

Дзяўчына, якая складала на нас пратакол, адмовілася назваць імя і пасаду. Пратакол таксама нікім не падпісаны. Я яшчэ і ледзь выпрасіў яго копію на рукі, бо астатнім хлопцам нічога не выдавалі. Пакуль ні штрафа, ні сутак мне не далі, сказалі чакаць смс пра суд. 

У пратаколе гэтая дзяўчына напісала мне пра несанкцыянаванае мерапрыемства і пра тое, што дэманстрацыя бел-чырвона-белага сцяга ў нас забаронена.

Я пратакол падпісаў, напісаўшы пры гэтым, што як грамадзянін Беларусі маю права пратэставаць "супраць несправядлівасці і нелегітымнага прэзідэнта". Натуральна, я быў крыху ў шоку, таму напісаў, што ў галаву тады прыйшло. 

След ад задушвання ў мяне захаваўся дагэтуль, сёння пайду яго здымаць. Але пры гэтым я памятаю, што людзі, якія былі затрыманыя ў першыя дні пасля выбараў, пацярпелі ад зверства сілавікоў значна больш.

 

 

У знакаміты двор на Чарвякова спачатку прыехалі артысты Купалаўскага, а потым АМАП


У панядзелак вечарам у госці да жыхароў "плошчы Перамен" прыехалі акцёры-купалаўцы.

Літаральна праз 20 хвілін, як купалаўцы выступілі на Чарвякова, туды прыехалі сілавікі з ціхарамі. Чытачы паведамляюць прынамсі пра двух затрыманых.

А 22:00 жыхары пачалі разыходзіцца па дамах, каля знакамітага мурала з дыджэямі засталіся літаральна некалькі чалавек. У гэты момант у двор заехалі сілавікі і запакавалі двух чалавек, паведамляюць чытачы.


"Наша Ніва", 7 верасьня 2020 р.

 


Атака на Каардынацыйную раду працягваецца

 

Марыя Калеснікава выкрадзена ў цэнтры Менска невядомымі
Недасяжны тэлефон прэс-сакратара Рады Антона Раднянкова.
Няма сувязі з выканаўчым сакратаром Рада Іванам Краўцовым, @motolkohelp піша, што ён затрыманы.

 


Марыя Калеснікава выкрадзена ў цэнтры Менска невядомымі дапоўнена


Сябра Каардынацыйнай рады Марыю Калеснікава раніцай 7 верасня ля Нацыянальнага мастацкага музея невядомыя людзі пасадзілі ў мікрааўтобус з надпісам "Сувязь" і павезлі ў невядомым кірунку. Пра гэта распавяла чытачка Анастасія, на вачах якой усё і адбылося.

Па словах Анастасіі, здарылася ўсё каля 10:05 каля Нацыянальнага мастацкага музея. Анастасія ішла ад праспекта Незалежнасці ў бок музея, пачула стук абцасаў, павярнулася і ўбачыла Марыю Калеснікаву.

— Я яе бачыла ўжывую да гэтага, таму пазнала. Я яшчэ хацела падысці да яе, пагаварыць, падзякаваць, а потым перадумала, вырашыла, што чалавек і так стамляецца. Я прайшла наперад, і ў якісьці момант яшчэ падумала, што павярнуся і пакажу Машы сэрцайка. Недалёка ад музея я бачыла прыпаркаваны цёмны мікрааўтобус з надпісам "сувязь" на борце і ззаду была марка "Собаль". Я прайшла наперад і пачула гук падальнага на асфальт тэлефона, нейкі тупат, павярнулася і ўбачыла, што людзі ў цывільным адзенні і ў масках запіхваюць Марыю ў гэты мікрааўтобус, у яе адлятае тэлефон, адзін з гэтых людзей тэлефон падымае, скача ў мікрааўтобус, і яны з'язджаюць, — распавядае Анастасія.

Зняць тое, што адбываецца на тэлефон дзяўчына не наважылася, паколькі была занадта блізка да невядомых людзей у масках і пабаялася, што яе таксама затрымаюць.

Тэлефон Калеснікавай даступны, але трубку яна не падымае.

Прэс-сакратар Каардынацыйнага савета Антон Раднянкоў ў 10:13 сказаў, што Марыя адна была ў цэнтры горада па справах. Пра яе знікненне Раднянкоў даведаўся ад Tut.by і стаў высвятляць, дзе знаходзіцца Марыя. У 11 гадзін тэлефон Родненкова стаў недаступны.

— Дзе знаходзяцца Марыя і Антон я не ведаю і не магу звязацца з імі. Таксама няма сувязі з сябрам Каардынацыйнай рады, старэйшым віцэ-прэзідэнтам EPAM Максімам Баграцовым і выканаўчым сакратаром Рады Іванам Краўцовым, — сказаў сябра Каардынацыйнай рады Максім Знак.

Дапоўнена: Максім Баграцоў выйшаў на сувязь, з ім усё добра.

 


У Берасьці затрымалі прыблізна 30 удзельнікаў "Маршу Адзінства"


Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк, супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўдзельнікаў мірнай акцыі прыхільнікаў перамен прыкладна ў 15:00 на скрыжаваньні вуліцы Савецкай з праспэктам Машэрава.


ПЦ "Вясна", 7 верасьня 2020 р.

 

Яшчэ адна ахвяра карнікаў Лу-какі


Яшчэ адна ахвяра пакаранняў Лу-какі — чалавек, збіты да смерці, з яго жыццёвым целам, выкінутым на вуліцы, як смецце, каля вёскі Радашковічы.

"Это полный Пиз...Ц товарищи

Алексей Пархимович
Это фото в новостях вы не найдёте скорее всего... Найден 01.09.2020 под Радошковичами.

Фото сделал рыбак, который в это время там планировал порыбачить.
Вызвали милицию, поэтому информация уже должна быть в базе.
Кто ищет пропавших людей — уточните в милиции где можно опознать тело.

Ещё один человек найден мёртвым. Видно, что человек весь избит. Весь в гематомах".


Pavel Arakelian


Facebook , 7 верасьня 2020 р.

 

 

Улады Беларусі шукаюць "зьнешнюю пагрозу", каб расправіцца з пратэстоўцамі


Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у панядзелак абмеркаваў з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам сытуацыю ў Беларусі.

Як паведаміў партал baltija.eu са спасылкай на літоўскае МЗС, удзельнікі гутаркі канстатавалі, што вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня "былі відавочна сфальсыфікаваныя", а пратэсты пасьля іх гасяцца брутальнай сілай, тысячы пратэстоўцаў былі арыштаваныя, у турмах супраць іх выкарыстоўваецца гвалт.

— Падчас гутаркі мы зьвярнулі ўвагу на неабгрунтаваныя абвінавачаньні беларускіх службовых асобаў у адрас NATO і саюзьнікаў Альянсу з нагоды нарошчваньня ваеннай моцы ў рэгіёне. Ідзе пошук зьнешняй пагрозы як падставы для расправы над пратэстоўцамі, — адзначыў міністар Лінкявічус.

 


Навошта ўлады нэўтралізуюць чальцоў Каардынацыйнай Рады,
саджаючы іх у турму ці выкідаючы з краіны?


Рада — ня штаб рэвалюцыі, яна не кіруе пратэстамі. Але Захад настойвае на дыялёгу, на перамовах. Партыі, грамадзкія арганізацыі прадстаўляюць пратэстоўцаў яшчэ ў меншай ступені, чым Рада. І партыі, і грамадзкія арганізацыі ў Радзе прадстаўленыя, да таго ж толькі Рада мае мандат на перамовы ад Сьвятланы Ціханоўскай. Лідэр яна ці сымбаль, але ключавая фігура ў цяперашнім крызісе.

Цяпер улада адмаўляецца весьці перамовы, яна распачала крымінальную справу супраць КР. Але гэта ня значыць, што ціск з боку Захаду ня будзе нарастаць і, адпаведна, будуць узьнікаць дадатковыя аргумэнты за тое, каб перамовамі гэты ціск аслабіць.

Але так выглядае, што ўлада сьвядома паліць масты. Калі чальцы Рады апынуцца за кратамі ці за мяжой, то Лу-кака адкажа Захаду — а з кім перамовы, з падсьледнымі і эмігрантамі? Няма суб’екта — няма перамоваў, — гэтак аналізуе палітыку ўладаў адносна Каардынацыйнай Рады наш аглядальнік Юры Дракахруст.

 


Зьнікненьне іншых чальцоў Каардынацыйнай рады


Выкраданьне Марыі Калесьнікавай, зьнікненьне іншых чальцоў Каардынацыйнай рады — яскравы сымптом новай прававой сытуацыі ў краіне, — адзначае палітоляг Валер Карбалевіч.

Не сказаць, што дасюль у краіне існавала прававая дзяржава. Але, хоць закон, асабліва адносна палітычных апанэнтаў рэжыму, ня дзейнічаў, існавалі пэўныя правілы ці "паняцьці", якіх прытрымліваліся і ўлады, і, у пэўным сэнсе, апазыцыя, нават незалежныя мэдыя.

Напрыклад, кандыдатам у прэзыдэнты дазвалялася праводзіць сваю кампанію, і толькі пасьля выбараў іх садзілі ў турму.

Але з пачаткам сёлетняй выбарчай кампаніі паступова, крок за крокам усе мінулыя правілы і паняцьці былі адкінутыя. А пасьля таго як зьявіліся забітыя, катаваныя і скалечаныя, мяжа дазволенага зьнікла зусім. Калі рэпутацыя рэжыму зьнішчаная ўшчэнт, то можна жыць, нічога не саромеючыся. Можна выганяць грамадзян Беларусі за мяжу краіны, біць вокны ў кавярні, выкрадаць людзей. Як у Дастаеўскага: калі Бога няма, то ўсё дазволена.

"Баюся, што мы напярэдадні новых страшных адкрыцьцяў пра беларускую ўладу", — піша наш аглядальнік Валер Карбалевіч.


"Радыё Свабода", 7 верасьня 2020 р.

 

 

У Віцебску праходзяць патаемныя суды, людзі шукаюць затрыманых сваякоў


У абстаноўцы поўнай сакрэтнасці ў віцебскім ізалятары часовага ўтрымання праходзяць суды над тымі, каго затрымалі ўчора падчас Марша салідарнасці.

Тэлеграм-канал МУС паведаміў, што было затрымана “больш за 10 чалавек”,  дакладнай інфармацыі пра колькасць затрыманых няма. Сябры і сваякі шукаюць сваіх блізкіх, спрабуючы нешта даведацца ў судах і пастарунках. Так, спадарыня Настасся шукае інфармацыі пра свайго сябра Арцёма, якога затрымалі на вуліцы Леніна падчас сутычкі міліцыянтаў з удзельнікамі маршу:

— Я адцягнуць яго хацела. Але мяне пачалі штурхаць, абражаць, казалі: “Ты прастытутка, мразь, ідзі адсюль, пакуль мы табе ногі не пераламалі”. А калі іх ужо забралі ў машыну — іх там некалькі чалавек было — то дзверы ўжо зачынілі, а потым зноў адчынілі. І проста ў твар пырснулі яму пярцовым газам,  і зноўку зачынілі.

Паводле афіцыйных паведамленняў МУС, слезацечны газ ужыў нехта з маніфестантаў. Але відавочцы цвердзяць супрацьлеглае — што газ супраць удзельнікаў маршу ўжывалі супрацоўнікі міліцыі. Другі раз гэта адбылося падчас сутычкі на вуліцы Праўды. Міліцыянты збівалі людзей на адным баку вуліцы, а спадарыня Вікторыя спрабавала адбараніць свайго хлопца на другім:

— Наўпрост каля нас спыніўся аўтобус, з яго высыпаліся міліцыянты і пачалі хапаць мужчын. І майго сябра таксама, хаця я стаяла побач і спрабавала яго адцягнуць… На маіх вачох схапілі яшчэ аднаго хлопца. І потым я на дарозе ўбачыла ровар, а кіроўцу, раварыста, за адну нагу цягнулі.

Затрыманага ўладальніка ровара завуць  Аляксандр Кірыленка. Супраць яго распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Калі яго вінаватасць пацвердзіцца, мужчыну  пагражае да 6-ці гадоў зняволення. Суды над затрыманымі за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах распачаліся ў ІЧУ, высветліць імёны ўсіх, каго судзяць і будуць судзіць, праваабаронцам і журналістам пакуль не ўдаецца.


"Беларускае Радыё Рацыя", 7 жніўня 2020 р.

 

 

"Людей без сознания складывали на траву".
Жители Тракторозаводского поселка — о "хапуне" в квартале 


На тихой улице Чеботарёва вчера была почти война: внутренние войска, автозаки, ОМОН, сотни человек, разбегающиеся по дворам и попавшие в оцепление. Сегодня, несмотря на дождь, коммунальники успели закрасить надпись на асфальте — "Не забудем, не простим!". Впрочем, почти такая же ещё осталась на доме №7 по улице Чеботарева. Tut.by поговорил с жителями Тракторозаводского посёлка, а ещё с теми, кого здесь вчера задержали. Спросили, как вышло, что заводская окраина стала эпицентром событий.

Днём 6 сентября на улицу Чеботарёва пришла большая колонна участников мирного шествия — по наблюдениям очевидцев, их было больше двух сотен человек. С двух сторон людей окружили силовики, сюда же приехали автозаки.

Позже в ГУВД прокомментируют, что здесь были несанкционированные массовые мероприятия, но число задержанных именно здесь не назовут.

Встреча силовиков и протестующих на Чеботарева выглядела вот так.

Лариса Васильевна — местная жительница, ей 68. Пенсионерка активная: во время выборов была независимым наблюдателем на избирательном участке №27 в Партизанском районе. Вчера сидела дома, в халате, когда услышала на улице странные крики.

— Окна сейчас у всех открыты — крики были истошные! Я такого в нашем районе не ожидала. Вышла на балкон — увидела толпу силовиков в зеленой форме, человек 100, не меньше! Мы опешили и высыпали смотреть, сначала на балконы, потом на улицу. Глядим, во дворы бежит молодежь, а за ними — силовики.

Лариса Васильевна говорит, что многие её соседи — тоже пенсионеры. Но всё равно несколько десятков человек вышли к улице, где силовики выставили оцепление и автозаки.

— Они доставали щиты, а потом кто-то сказал: "Ну зачем щиты?". И правда: мы тут пенсионеры, кто-то с детьми, ну какие щиты, а? — рассказывает женщина.

Местные жители открывали подъезды и помогали людям, которые забегали во дворы. Но путей для отступления было мало: между многими двухэтажками на Чеботарёва стоят закрытые заборы. То есть многие протестующие оказались в своеобразной ловушке.

Как вообще вышло, что на небольшой улице Чеботарёва оказалась большая колонна протестующих? А ещё — множество силовиков? Собеседники предполагают, что сюда съехались те силовики, которые рассчитывали подавлять протесты на Партизанском проспекте. Ещё одно предположение, из разряда теорий заговоров, — что на небольшой улице Чеботарева "учились грамотно окружать протестующих".

Среди собеседников — Алеся, девушка помнит маршрут колонны протестующих до прихода на Чеботарева. А ещё она одна из тех, кого вчера задержали и даже увезли в РУВД.

Она не скрывает: участвовала в марше, обычно жители округи собираются у станции метро "Тракторный завод", так было и на этот раз. Там собрались "человек 20", потом все пошли в сторону перекрестка улицы Кошевого и Партизанского проспекта.

— Сначала шли без символики, по пути к нам еще люди присоединились. Узнали из соцсетей, что на "Мотовело" уже приехали бусы с "тихарями" и там начался "хапун". Когда стояли в районе остановки "Кошевого", бусы без номеров подъехали и к нам. Выскочили омоновцы и "тихари" в масках. Но они просто ждали. Появилась другая колонна, основная, и мы соединились с ней. Силовики погрузились в машину и ехали рядом с нами. Все вместе пошли по Партизанскому проспекту. Дошли до Мотовелозавода и увидели, что впереди силовики со щитами и в зелёной форме, дорогу перекрывают, — очень подробно всё вспоминает девушка. — Все наши пара сотен человек решили возвращаться обратно к Кошевого. Там долго решали и спорили, что делать дальше. Лидера нет, кто-то выступал, чтобы идти на Долгобродскую, кто-то — на Чеботарёва. Уже потом в РУВД мы с девчонками вспоминали странного мужчину, который настаивал, чтобы все шли на Чеботарёва. Может, это был кто-то из внедренных? Мы ещё удивлялись: там же совсем неудобная, маленькая улица. Но почему-то мы туда и пошли.

Алеся не единственная, кто вспоминает странных людей в чёрных масках, которые были тут же, в колонне протестующих.

Людей, зашедших на Чеботарёва, силовики окружили с двух сторон.

— Заблокировали нам отход обратно на Долгобродскую, а еще обогнали нас по дворам и стали на другом конце улицы. А мы повернулись спиной к зданию с лестницей.

Похоже, речь идёт о доме №7 на Чеботарёва, где происходили основные события.

— Мы стали в сцепку, я в ней тоже оказалась. В какой-то момент парни решили попробовать прорваться через цепь силовиков. Но ничего не вышло. Парня рядом со мной начали пытаться выхватить из сцепки, сначала он повалился на землю, потом я за ним. С одной стороны напирали протестующие, с другой — силовики. В какой-то момент я перепугалась, вспомнила давку на Немиге и начала визжать. Тогда силовики нам дали хотя бы встать.

Девушка говорит, что просила отпустить домой.

— Нет, пожалуйста, в автозак! И начали всех — кого-то добровольно, а кого-то — силой, затаскивать. Передо мной занесли мужчину — ему было лет под 40.

Девушку вместе с другими отвезли в Заводской РУВД. В её зале было 29 девушек, двух из них отпустили почти сразу, остальные ждали решения примерно с трёх часов дня до десяти часов вечера.

— Нам сказали: сначала было указание всех везти в Жодино, то, что нас отпускают — чуть ли не манна небесная! Нам говорили в РУВД, что мы марионетки, что не относимся критически к информации в интернете. Мы не спорили — понимали, что бесполезно. Но в целом к нам относились адекватно.

Алесе выдали копию протокола, в нем сказано, что завершен административный процесс по статье 23.34 КоАП — участие в несанкционированном митинге, материалы передадут в суд Заводского района. Там сказано, что девушка ходила по проезжей части и кричала "Жыве Беларусь!".

Ещё двое собеседников, которых тоже задерживали, рассказали, что копии протоколов не получили.

— В Заводском РУВД нам, парням, сказали так. Кому надо — копии отдадим, но надо будет заночевать с бездомным Виталиком. Ну или получите копии протоколов в суде. Никто не хочет ночевать с Виталиком, хотя, может быть, он и прекрасный человек, — смеется парень, назовем его Денис.

Денис добавляет ещё немного про условия в РУВД.

— Нас туда привезли — человек 150. Девушек отделили, куда-то увели, а парней повели в актовый зал. Именно там мы сидели часов восемь. Было нечем заняться — стали считать, насчитали 98 человек, но людей было больше. Нас водили в туалет по пять человек, пускали в коридор — подышать, потому что в актовом зале было душно. В туалете можно было набрать водопроводной воды — пить было что.

Дениса отпустили около половины первого ночи. Он читает протокол Алеси и говорит, что его обвиняют в том же.

— Да-да, я тоже ходил по проезжей части и кричал "Жыве Беларусь!". Но вообще я, конечно, выхожу на протесты. Потому что история с Ником и Майком — это уже за гранью, ну хватит уже! У меня нет сомнений, что со дня на день что-то изменится, — рассуждает молодой человек.

Парень вспоминает, что на Чеботарева к протестующим вышел местный житель — "мужик в тапках".

— Он был совсем случайным, просто посмотреть пришёл, что происходит. Его тоже забрали в автозак — в РУВД потом задержанные ему аплодировали.

Собеседники отмечают: сейчас жители спальных кварталов активно объединяются и обсуждают общие проблемы в местных чатах. По мнению Дениса, это очень важный сигнал.

— Мы тут обсуждали даже, что если демократия у нас сейчас установится сверху, как в 1994-м, прямо с сильным лидером — то у нас всё так же и закончится, как в 1994-м. А если она прорастёт снизу — то это навсегда, — улыбается парень. — Конечно, это более длинный путь, но уж как выходит.

Среди собравшихся сегодня на месте вчерашнего переполоха — и Андрей. Он работает на Менском тракторном заводе и вчера тоже участвовал в шествии. Его тоже задерживали, отправили в РУВД, копию протокола там не дали.

— Сказали, отдадут в суде, будут судить по 23.34 — за участие в несанкционированном мероприятии.

Собеседники считают, что для людей, которых привезли с Чеботарева, всё обошлось "более-менее", потому что они в какой-то момент поняли, что надо спокойно идти в автозак.

— У нас тут образовались такие, знаете, беларусские очереди в автозаки. И людей было столько, что трех автозаков не хватило, приезжали ещё дополнительно, — рассказывает Елизавета.

Её саму "каким-то чудом" выпустили из оцепления, но её парня сначала отвезли в РУВД, потом в изолятор в Жодино.

— Людей выхватывал из толпы и лупил именно ОМОН, военнослужащие из 3214 вели себя гораздо спокойнее.

Местные, кстати, считают, что во дворы на Чеботарева приезжали именно из войсковой части 3214. Пока с уверенностью можно сказать, что люди в зелёной форме и в черных шлемах — это военнослужащие внутренних войск МВД. Парней из войсковой части 3214 (базируется в Уручье) заметили во время подавления протестов в первые дни. Но есть ещё военная часть 3310 внутренних войск МВД. Её патрульные охраняют общественный порядок и обеспечивают безопасность высших государственных должностных лиц в Национальном аэропорту "Менск".

— Женщины говорят, что некоторые мальчики из 3214 плакали. Было ясно, что на улице происходит что-то ненормальное. Девушка, протестующая, потеряла сознание, и не одна. А потом в автозаке у нас были странные вещи. Едем — слышим хлопок. Ой, у кого-то автомат упал. Подняли автомат. Потом силовики нам говорят: "Ребята, передайте, пожалуйста, щиты". И мы прямо им щиты через верх передавали. В РУВД отношение было хорошим, человеческим. Никто на нас особенно не наезжал, только один лейтенант говорил: "Да без нас система рухнет! А вы кто такие?".

Можно быть уверенным наверняка: то, что вчера происходило на улице Чеботарёва, вся округа еще очень долго будет обсуждать.

61-летняя Наталья шла из магазина, когда увидела, как белорусы в формах задерживают других беларусов с бело-красно-белыми флагами.

— Молодежь задерживает молодежь! И за что? За то, что ребята шли и кричали: "Жыве Беларусь!". Ну и что? Мы все живем в Беларуси, что странного так кричать? Я видела и как задержали соседа — он с женой просто шел по улице как раз. Говорят: "Отпустите детей!". Жену отпустили, а мужа, Сашу, увели в автозак, — рассказывает Наталья.

27-летняя Фредерика, музыкант, до сих пор дрожит — девушка наблюдала с балкона, как на траве во дворе выкладывают тех, кто потерял сознание во время оцепления.

— Тут же столько было этих военнослужащих — ужас! Я такого не видела возле стелы. Люди кричали дико, они очень испугались, их хватали. Несколько протестующих упали в обморок. Кто ещё мог сидеть — садился вдоль заборов, чтобы прийти в чувство. В нашем дворе на траву складывали людей, которые потеряли сознание (по крайней мере одного человека на траве можно увидеть на видео, которое передали нам местные жители. — Прим. Tut.by). Кто-то кричал "нашатырь!", пока ждали скорую. Мы, жители, бросали из окон лекарства — какие у кого есть. Видела, как один военнослужащий прибежал с аптечкой — они людям помогали, да. Я видела, что протестующие прятали свои личные вещи под кустами, флаги — потом "тихари" все там проверяли.

Маргарита — медик, тоже местная жительница. Она вызывала скорую для людей, которые потеряли сознание.

— Девушка одна кричала, что у неё задержали отца — носогубный треугольник был просто посиневший от волнения. Я старалась её утешить, видела тоже, как людей выносят на траву. Мне жалко молодежь нашу: они пытаются что-то сделать, что-то изменить — и идут. А с ними так поступают. Даже если их не бьют при задержании, все равно такие оцепления — огромный стресс. Непонятно, как все это скажется ещё. Я сама за перемены и понимаю, что процесс нельзя остановить, но детей очень жалко.

—  А помните, как девушка лежала на скамейке без сознания? — снова подключается боевая Лариса Васильевна. — Когда её парень в зеленой форме стал грузить в скорую, она очнулась и подумала, что несут в автозак — и стала бить по шлему, кричать! Я ему говорю: "Ну убирайся, она ж тебя боится, можно подумать, она тебя за радость примет в такой ситуации?".

Лариса Васильевна, как и остальные местные жители, с которыми мы пообщались, сейчас очень злится. Неосторожным движением она вдруг сломала зонтик.

— Смотрите, сломался, — говорит. — Ой, да и ладно, я уже заказала себе бело-красный, 10 сентября уже будет у меня.

— А почему бело-красный? Что вы, пенсионерка, думаете про эту символику? Власти говорят, что фашисты использовали и так далее.

— Ой, ну сейчас же доступная информация, ну есть же "Википедия"! — говорит собеседница. — Пусть "Википедию" почитают, что это наш очень давний исторический флаг.

Жители расходятся. Они теперь пристально всматриваются в свою тихую улицу Чеботарёва.

— Автозак! — говорит кто-то.

Нет, на этот раз это просто грузовик.


Tut.by, 7 жніўня 2020 р.

 

 

Калесьнікаву затрымалі на мяжы з Украінай.

Краўцоў і Раднянкоў выехалі зь Беларусі


Сябры Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў выехалі ва Ўкраіну. Марыю Калесьнікаву затрымалі на мяжы. Пра гэта Свабодзе паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі.

Раней Бычкоўскі казаў, што мяжу пераехалі ўсе трое.

— На пачатку 5-й гадзіны раніцы яны прыехалі на памежны пераход Аляксандраўка, што ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці. Былі ўтраіх на адной машыне, — сказаў Бычкоўскі.

Ён ня змог патлумачыць, ці было гэта зроблена пад ціскам.

Сябра Каардынацыйнай рады Максім Знак тады ж паведаміў Свабодзе, што ня можа пацьвердзіць выезд Калесьнікавай, Краўцова і Раднянкова ва Ўкраіну.
— Яны не выходзілі на сувязь. Акрамя таго, мы з Марыяй Калесьнікавай абмярковалі сытуацыю пасьля таго, што здарылася з Вольгай Кавальковай, якую вывезьлі ў Польшчу. І Марыя казала, што ні ў якім разе ня будзе згодная на выезд з краіны, калі такое здарыцца зь ёю.

Тэлефон Марыі Калесьнікавай працуе, але ніхто не здымае слухаўку.

Telegram-канал ATN_NEWS дзяржаўнага тэлеканала "Беларусь-1" паведаміў раніцай, што ўначы Калесьнікава, Раднянкоў і Краўцоў "спрабавалі незаконна пакінуць тэрытэрыю Рэспублікі Беларусь" і што Калесьнікаву затрымалі. Тамсама апублікавалі два відэа. На адным Іван Краўцоў кажа, што "прыняў рашэньне пакінуць Беларусь на некаторы час". На другім відэа відаць, як аўтамабіль BMW праходзіць памежны кантроль на беларускай частцы мяжы. Ані хто ў ім, ані спробаў "прарыву мяжы" не відаць.

Прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Антон Бычкоўскі пасьля 9:00 гадзін пацьвердзіў Свабодзе, што Раднянкоў і Краўцоў пакінулі тэрыторыю Беларусі і апынуліся на сумежным баку, Калесьнікава цяпер затрыманая.

— Цяпер ідзе разбор, каб даць гэтай сытуацыі прававую ацэнку, — сказаў Бычкоўскі.

У амбасадзе Ўкраіны ў Менску паведамілі Свабодзе, што ва Ўкраіне цяпер знаходзяцца толькі Краўцоў і Раднянкоў, Калесьнікавай там няма.

Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведаміла, што Антон Раднянкоў і Іван Крацоў прыбылі ў адзін з украінскіх пунктаў пропуску ў межах Кіеўскай вобласьці для ўезду ва Ўкраіну. Цяпер яны праходзяць неабходны памежны кантроль у адпаведнасьці з заканадаўствам, якое вызначае парадак перасячэньня дзяржаўнай мяжы Ўкраіны. Грамадзянка Беларусі Марыя Калесьнікава для праходжаньня памежнага кантролю не прыбывала.

Напярэдадні, раніцай 7 верасьня, СМІ са спасылкай на відавочцаў паведамілі, што Калесьнікаву невядомыя людзі каля Нацыянальнага мастацкага музэю пасадзілі ў мікрааўтобус з надпісам "Сувязь" і павезьлі ў невядомым кірунку. Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка, у сваю чаргу, паведаміў "Інтэрфаксу", што Калесьнікава, магчыма, затрыманая. У сваю чаргу, у ГУУС Менгарвыканкаму "Інтэрфаксу" заявілі, што "менская міліцыя не затрымлівала" Калесьнікаву. У МУС Беларусі таксама адказалі, што не валодаюць інфармацыяй аб яе затрыманьні.

7 верасьня зьнікла сувязь і з выканаўчым сакратаром Каардынацыйнай рады Іванам Краўцовым. У ягонай кватэры правялі ператрус прадстаўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў.

5 верасьня сілавікі вывезьлі ў Польшчу сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову. За дзень да гэтага яе другі раз запар асудзілі на адміністрацыйны арышт.

11 жніўня пайшла ў ЦВК і не вярнулася экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская. Пазьней стала вядома, што сілавікі яе вывезьлі ў Літву.

Зь сямі сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады ў Беларусі і на волі засталіся толькі двое: юрыст Максім Знак і нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.


Валер Каліноўскі

 


Гэта было "гвалтоўнае выгнаньне"


Намесьнік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка заявіў, што выезд сяброў беларускай Каардынацыйнай рады Антона Раднянкова і Івана Краўцова з краіны быў "гвалтоўным выгнаньнем".

"Ад сябе дадам — гэта ня быў добраахвотны выезд. Гэта было гвалтоўнае выправаджэньне з роднай краіны. Марыю Калеснікаву не ўдалося выправадзіць зь Беларусі, таму што гэтая адважная жанчына распачала дзеяньні для прадухіленьня яе перамяшчэньня церазь мяжу. Яна засталася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", — напісаў Герашчанка ў Facebook.

 


У кватэры рэдактаркі Tut.by праводзяць ператрус.
Яе дачку вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў


Дачку журналісткі Tut.by Галіны Ўласік Валерыю Ўласік абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, а таксама ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Валерыю забралі ў Маскоўскае РУУС.

— Раніцай нехта званіў у дзьверы, жанчыны не адчынілі. Суседзі казалі, што бачылі ў двары трох сілавікоў у балаклавах. Урэшце у кватэру яны трапілі і кажуць, што ёсьць пастанова аб завядзеньні крымінальнай справы на Валерыю і санкцыя на ператрус, — паведаміла Галіна Ўласік.

Валерыя Ўласік працуе ў рэклямным бізнэсе.

Галіна Уласік — адна з фігурантак "справы БелТА" 2018 року. Пасьля вызваленьня яна расказала, што сьледчыя патрабавалі ад яе абгаварыць галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву.


Іна Студзінская

 


"Была пацярпелай, стала злачынкай".
Яшчэ адну моцна траўмаваную 9 жніўня дзяўчыну адправілі на Акрэсьціна


Стала вядома яшчэ пра адну пацярпелую 9 жніўня, якую адвезьлі на допыт у Сьледчы камітэт і больш ня выпусьцілі. 7 верасьня "Свабода" паведаміла пра былую пацыентку вайсковага шпіталя Марыю, якую забралі на допыт у СК, а пасьля зьмясьцілі на Акрэсьціна. Дома ў Марыі правялі ператрус. Празь дзень стала вядома яшчэ пра адзін такі ж выпадак. Насьця Дудзіна вучыцца ў адной зь менскіх ВНУ, пра яе затрыманьне расказалі Насьціны сяброўкі і ейная маці Ніна.

— 9 жніўня ўначы мая дачка вярталася дадому з цэнтру, мы жывём у Масюкоўшчыне, — расказвае Ніна. — Яна была зь сяброўкамі, спускаліся мостам разам з групай людзей, недалёка ад Кальварыйскай. Пад’ехалі аўтазакі, адтуль выбеглі сілавікі. Пачалі кідаць гранаты. Хто быў бліжэй да „Кароны“, той змог уцячы. Насьця не змагла, граната выбухнула побач зь ёй. Аскепкі нагу пашкодзілі. Дачка ў лінзах была, вочы пачалі сьлязіцца, яна перастала бачыць. Амапавец яе нагой у сьпіну штурхаў, загадаў ляжаць. Пасьля неяк схапіў за шкірку, аблаяў і выштурхнуў. У Насьці нага была ў крыві, людзі дапамаглі ёй зьехаць. Пасьля мы выклікалі "хуткую", дачку адвезьлі ў вайсковы шпіталь.

Па словах маці пацярпелай, у шпіталь да Насьці Дудзінай прыходзіў сьледчы, апытваў пра здарэньне. Насьця на той момант яшчэ не зусім ачулася пасьля наркозу і амаль ня памятае зьместу размоваў. У вайсковым шпіталі яна правяла тры дні, амаль месяц дзяўчыну праваахоўнікі не турбавалі. Раніцай 7 верасьня прыехалі дадому забраць на допыт.

— А 7-й раніцы прыехалі, — працягвае маці затрыманай. — Сьледчы і яшчэ два чалавекі, усе ў цывільным. Сказалі, што яна як сьведка павінна прыехаць на Першамайскую, 7, ва ўпраўленьне СК Менску. Маўляў, зь ёй хочуць пагаварыць. Дачка паехала. Празь нейкі час перазваніла, сказала, што тэлефон забіраюць на месяц. Патрэбна нейкая праверка. Пасьля пасьпела напісаць, што ў нас дома будзе ператрус, і ўсё. Больш Насьця не адказвала. У 13:30 прыехалі сьледчыя, запрасілі панятых, правялі ператрус. Забралі ў нас красоўкі Насьці, штаны, кофту. Вопратку, у якой яна была 9 жніўня. Пасьля гэтага Насьцю зьвезьлі, затым сьледчы пазваніў і сказаў, што дачку вязуць на Акрэсьціна ў ІЧУ. Можна перадаць перадачу.

Ад адваката родным вядома, што Насьцю Дудзіну затрымалі на 72 гадзіны. Яна праходзіць па артыкуле 293, частка 2 ("удзел у масавых беспарадках").

— Дачка проста ішла дадому, яна пацярпелая, — абураецца Ніна. — Я даведалася, што гэта ўжо ня першы выпадак, калі тых пацярпелых, хто быў у вайсковым шпіталі, забіраюць з дому і вязуць на Акрэсьціна. Дачка была пацярпелай і сьведкай, а цяпер ужо злачынца. Яшчэ будзе суд. Магчыма, суткі дадуць, магчыма, яшчэ нешта. Я ня ведаю.


Алесь Пілецкі

 


Гарадзенца зьбілі за фота 5-рочнае дзяўчынкі,

якая пацярпела ў аварыі з вайсковай тэхнікай


Жыхар Горадні Аляксей Путрыч працуе праграмістам. Яму 33 рока. 12 жніўня ён прыйшоў на плошчу Леніна ў Горадні з фатаграфіяй 5-рочнае дзяўчынкі, якая пацярпела ў выніку аварыі з вайсковай тэхнікай і АМАПам.

Путрыча затрымалі і моцна зьбілі. Палова цела ў Аляксея была сіняга колеру. Мужчына баіцца яшчэ раз ісьці ў РАУС.

 


Ператрусы, допыты, затрыманьні. Хроніка перасьледу 8 верасьня


Паводле Праваабарончага цэнтру "Вясна", у Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзкіх актывістаў і звычайных грамадзян.

Памежнікамі на мяжы з Украінай затрыманая сябра Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава, якую невядомыя ўчора выкралі ў цэнтры Менска. Паводле папярэдніх зьвестак прававабаронцаў, яе спрабавалі прымусова вывезьці ва Ўкраіну.

Сьледчыя шукаюць актывіста "Маладога фрону" Віталя Трыгубава. Яго хочу апытаць у межах крымінальнай справы, папярэдне — паводле арт. 339, ч.1 (хуліганства). Праваабаронцам паведамляюць, што перастаў выходзіць на сувязь і лідэр "Маладога фронту" Дзяніс Урбановіч.

Затрыманая журналістка Валерыя Ўласік. У кватэры, дзе яна жыве разам з маці, рэдактаркай парталу Tut.by Галінай Уласік, прайшоў ператрус у межах крыміналай справы аб масавых беспарадках. Валерыю будуць судзіць па адміністрацыйнай справе за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

У кватэры сябры рады таварыства "Экадом" Ксеніі Малюковай прайшоў ператрус. Ад раніцы невядомыя спрабавалі трапіць у жыльлё дырэктаркі "Экадому" Марыны Дубінай. Таксама прыходзілі ў кватэру да Соф’і Садоўскай — дачкі раней затрыманай экалягічнай актывісткі Ірыны Сухій.

У сябе дома ў Менску затрыманы Іван Васілюк, адзін з каардынатараў выбарчага штабу Валерыя Цапкалы.

У Берасьці затрыманы студэнт БДТУ Дзьмітры Сінюк. Да гэтага яму тэлефанавалі, каб "пагаварыць". Сам ён гэта зьвязваў з падзеямі 9-12 жніўня.

 


Як затрымалі сям’ю ўдзельніцы страйкаму БДУ


Выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Сьвятлана Воўчак, якая брала ўдзел у стварэньні страйкаму БДУ, і яе муж Міхаіл адбываюць 15-дзённыя арышты ў ізалятары места Янава Берасьцейскай вобласьці.

Яны паехалі зь Менску адпачываць у вёску, дзе ёсьць дом нашых продкаў, які яны аднаўляюць. Яны там тыдзень былі, перакладалі падлогу. І якраз у гэты момант да іх прыйшлі з вобшукам з санкцыяй пракурора, нібыта ў іх там нейкі самагонны апарат, яны гоняць самагонку і прадаюць. Гэта наогул са сфэры нейкай ненармальнасьці, такога, зразумела, не было. Але пад гэтай маркай яны канфіскавалі ўсю тэхніку (ноўтбукі, тэлефоны, пляншэты і дрон), а іх затрымалі.

 

 

"Марш у падтрымку рэпрэсаваных" у Менску завяршыўся затрыманьнямі


8 верасьня ў Менску людзі сабраліся на стыхійны "Марш у падтрымку рэпрэсаваных" у Беларусі. Каля 18-й гадзіны людзі пачалі зьбірацца на пляцоўцы каля Камароўскага рынку ў Менску.

17:55 Як толькі людзі пачалі зьбірацца, пачаліся і першыя затрыманьні: да Камароўскага рынку пад'ехалі сілавікі і пачалі затрымліваць прысутных, якія стаялі групай ля рынку.

Увечары 8 верасьня людзі, абураныя працягам рэпрэсій супраць сябраў Каардынацыйнай рады, актывістаў і ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Беларусі, выйшлі на вуліцу, каб выказаць сваю нязгоду.

Сярод іншага, учора невядомыя выкралі ў цэнтры Менску сябру прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву. Сёньня стала вядома, што што сябры Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў, зь якімі ўчора таксама зьнікла сувязь, выехалі ва Ўкраіну. Марыю Калесьнікаву затрымалі на мяжы. Паводле агенцтва "Інтэрфакс-Україна", Марыя Калесьнікава не перасекла мяжу Ўкраіны, бо пры спробе ейнага гвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі яна парвала свой пашпарт.

18:15 Ля Камароўскага рынку затрымалі некалькі чалавек. Астатнія працягваюць стаяць скандуюць "Марыя! Марыя!" у падтрымку зьніклай Марыі Калесьнікавай.

18:20 На акцыю ля Камароўкі сабралася некалькі сотняў чалавек.

Некаторыя прыйшлі з плякатамі "Марыя — ты наш герой!", адрасаванымі затрыманай кіраўніцы штабу Віктара Бабарыкі Марыі Калесьнікавай. Людзі хорам скандуюць "Выпускай!". Дзяўчаты сталі ў счэпку, каб іх было складана затрымаць.

18:34 У маршы ўдзельнічаюць у асноўным жанчыны. Калёна жанчын з Камароўкі рушыла ў бок вуліцы Якуба Коласа. Чуецца "Адзін за ўсіх, усе за аднаго!".

Да пратэстоўцаў на Камароўскім рынку падышоў намесьнік начальніка Савецкага РУУС. Жанчыны абступілі яго.

— Чаму сьледчы камітэт дасюль не пачаў сьледзтва? — гнеўна запытала адна зь іх.

18:44 Аўтазак і два міліцэйскія мікрааўтобусы праехалі ў бок плошчы Якуба Коласа, куды ад Камароўскага рынку накіраваліся ўдзельнікі маршу. У калёне каля трох сотняў чаалвек, паведамляе БелаПАН. У раёне плошчы яна павярнулася і накіравалася па вуліцы Харужай у бок Багдановіча, а потым у бок вуліцы Куйбышава.

18:53 Калёна павярнула на вуліцу Куйбышава і ідзе па ёй у бок праспэкту Машэрава. У шэсьці бяруць удзел некалькі соцен чалавек, уся вуліца гудзе сыгналамі аўтамабіляў.

18:53 Калёна павярнула на вуліцу Куйбышава і ідзе па ёй у бок праспэкту Машэрава. У шэсьці бяруць удзел некалькі соцен чалавек, уся вуліца гудзе сыгналамі аўтамабіляў.

19:15 Калёна дайшла да праспэкту Машэрава. У ёй цяпер ідуць больш за тысячу чалавек, у асноўным жанчыны. На праспэкце Машэрава ачаліся новыя затрыманьні ўдзельнікаў акцыі.

На ўчастку, дзе праходзяць затрыманьні, засталося некалькі сотняў чалавек. Дэманстранты спрабавалі заблякаваць аўтазак з затрыманымі, але няўдала — той зьехаў, паведамляе БелаПАН.

19:25 на праспэкце Машэрава пачалася новая хваля затрыманьняў удзельнікаў маршу. Каля былога тралейбуснага дэпо да калёны пратэстоўцаў пад’ехалі як мінімум 2 аўтазакі і каля 10 мікрааўтабусаў. Жанчыны паспрабавалі стаць у сцэпку, зачыняючы хлопцаў, але сілавікі пачалі хапаць усіх запар і цягнуцьзатрыманых у аўтазакі — і мужчын, і жанчын, з прымяненьнем грубай сілы.

Частку дзяўчат выпусьцілі праз ачапленьне сілавікоў — тых, хто спрабаваў прыкрыць хлопцаў. Яны сыходзяць у бок вуліцы Куйбышава, некаторыя плачуць, у некаторых гістэрыка.

19:45 Праз 15-20 хвілін 2 аўтазакі з затрыманымі зьехалі, паведамляе БелаПАН. Карэспандэнт БелаПАН чуў, як адзін амапавец спытаў у іншага, колькі чалавек у адным з аўтазакаў, той адказаў: 33.

Цяпер па абодва бакі праспэкта Машэрава засталіся невялікія групы пратэстоўцаў, каля двух дзясяткаў чалавек, астатнія ўдзельнікі акцыі разышліся.

20:00 Марш завяршыўся. Дзясяткі ўдзельнікаў былі затрыманыя, нягледзячы на мірны характар акцыі, астатнія разышліся, ратуючыся ад затрыманьняў.

Сярод затрыманых — паэты Ганна Комар, Сяржук Мядзьведзеў, паэт і музыка Ўладзь Лянкевіч, паведаміў у Facebook паэт Андрэй Хадановіч.


"Радыё Свабода", 8 жніўня 2020 р.

 


Моцны адказ


Жыхары Тарасава (Менскі раён) развесілі стужкі ў нацыянальных колерах на месцы, дзе сёння спрабавалі затрымаць старога чалавека, які маляваў агароджу на ўездзе ў пасёлак у бела-чырвона-белае. Чырвоная пляма на пярэднім плане першага фота — гэта не кроў, а разлітая фарба.

Здарэнне адбылося на скрыжаванні дарог на Тарасава і Ратамку. У мясцовы чат трапілі фота, як сівы мужчына малюе агароджу, а пасля — як ён ляжыць на лузе, трымаючыся за галаву, у атачэнні міліцыянтаў. Пасля да яго прыехала хуткая дапамога.

Агулам Тарасава ў многіх месцах распісанае антылукашэнкаўскімі лозунгамі. Яны нанесеныя як на агароджах, так і, асабліва шмат, на розных дарогах вакол пасёлка на праезнай частцы. Акрамя таго, сустракаюцца лозунгі з крытыкай на адрас АМАПа.

У нацыянальныя колеры апрануўся і аўтобусны прыпынак. Зверху на ім надпіс "Мы пераможам!"

Варта нагадаць, што ў Тарасаве Ціханоўская, паводле афіцыйнага пратакола, набрала 90% галасоў.

 


Незвычайны выпадак:

суддзя апраўдаў жыхара Сенніцы па артыкуле за несанкцыянаваны мітынг


Як стала вядома, 7 верасня ў сценах ІЧУ на Скарыны, 20 быў апраўданы жыхар Сенніцы Максім Вол.

Яго судзілі па канвеерным артыкуле 23.34 (Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў), але суддзя Аляксей Крапачоў палічыў напісанае ў пратаколе нязначным для прысуджэння штрафу ці сутак.

Максім расказаў "Нашай Ніве", як усё было.

— З некаторых часоў я шпацырую ў сябе ў Сеніцы з бел-чырвона-белым сцягам. 5 верасня каля дома мяне затрымалі два супрацоўнікі міліцыі, К. і А., пад пагрозай прымянення сілы правялі мяне ў машыну.

У мясцовым аддзеле я запатрабаваў сабе адваката. Пратакол складаў не А., а іншы супрацоўнік, Ігар Нахаеў, які пагадзіўся прадаставіць мне адваката. Да гэтага міліцыянера ў мяне прэтэнзій няма. Адвакатка Наталля Ванцовіч прыехала праз гадзіну, яе пусцілі.

Калі скончылі з афармленнем пратакола, я пацікавіўся, ці магу быць вольны да суда, але начаваць давялося ў аддзяленні.

Раніцай па мяне прыехаў аўтамабіль, які завёз мяне ў Менск у ІЧУ на Скарыны, 20. Да работы супрацоўнікаў ІЧУ ў мяне няма пытанняў, але сістэма побыту…

Бялізна не выдаецца ў прынцыпе, людзі мяняюцца кожныя суткі, можа быць такое, што 10 чалавек выкарыстоўваюць адныя і тыя ж падушкі, навалачкі. У выніку яны выглядаюць скамканымі, засаленымі анучамі. Вядома, на гэтых анучах зручней, чым на падлозе, але… Туалетную паперу не выдаюць, калі няма — выкручвайся, як умееш. Посуду няма. Па вечарах прыносяць кіпень, але набіраць яго няма ў што. Людзі зубамі абгрызаюць пластыкавыя бутэлькі, каб набраць вады і папіць або развесці яе з халоднай і памыць галаву або абцерці цела. Так, я бачыў пакой з надпісам "душ", але, са словаў тых, хто там адносна доўга, нікога туды не вадзілі.

Вокны ў камеры зафарбаваныя, натуральнага святла няма, гарыць лямпачка з жоўтым слабым святлом.

— Потым нас усіх, хто быў у камеры, павялі на суд. Суд — па скайпе. Я лічу, што суд — гэта не тое месца, куды трэба ўкараняць электронныя тэхналогіі, але як ёсць.

Спачатку суддзя зачытаў нам нашы правы, усіх вывелі з кабінета і пачалі потым заводзіць па адным. Канвеер — вось як я магу апісаць працэс. Чалавек заходзіць і вельмі хутка выходзіць з паперчынай аб прысудзе.

Але так выйшла, што мне далі іншага суддзю — Аляксея Крапачова, бо ў мяне быў адвакат. Калі пачаўся працэс, суддзя пытаўся, як я пракаментую пратакол, ці прызнаю я віну. Я ж адказваў, што мяне затрымалі каля майго дома, а са сцягам шпацырую штодзённа, выкарыстоўваю яго як спосаб упрыгожыць сябе і вылучыцца з натоўпу.

Дапытвалі сведкаў-міліцыянераў, іх паказанні блыталіся і не супадалі. Як высветлілася, у Сеніцы вельмі нервова ўспрынялі маё затрыманне, склалася суполка падтрымкі, якая адшукала двух сведкаў — жанчыны, якія бачылі, як мяне затрымлівалі. Яны змаглі разбіць тэзісы абвінавачання пра тое, што я нібыта ўцякаў, збіраў вакол сябе людзей і гэтак далей.

У выніку суддзя абвесціў мяне невінаватым у сувязі з нязначнасцю здарэння. На апраўдальны прысуд я не спадзяваўся, ведаючы, якія рэаліі нашых дзён, гэтак жа былі здзіўленыя і работнікі органаў. Праз 20 хвілін я пакінуў сцены ІЧУ.


Арцём Гарбацэвіч

 


Супольная акцыя салідарнасці журфака БДУ і факультэта філасофіі

і сацыяльных навук


Салідарнасць з усімі затрыманымі, а найперш — са студэнтам ФФСН Мацвеем Сахаруком, які цяпер на Акрэсціна. Студэнты спявалі "Воіны святла", "Тры чарапахі", "Гаўдэамус".

А ў кавярні на 4 паверсе сёння зніжка на каву 50 адсоткаў, калі студэнты скажуць кодавае слова "Чарапаха".


"Наша Ніва", 8 жніўня 2020 р.

 


Беларускі прыйшлі падтрымаць супрацоўнікаў АСВОД


Раней тыя дапамаглі пратэстантам схавацца ад сілавікоў.

Акцыя каля будынка менскага АСВОД ў падтрымку затрыманых супрацоўнікаў. Сюды прыйшлі некалькі жанчын з вянкамі. У руках яны трымалі плякаты з надпісамі "Вы супер" і "Дзякуй мужчынам з сумленьнем".

Нагадаем, у мінулую нядзелю ў Менску людзі скакалі ў ваду, каб сысьці ад сілавікоў, якія разганялі пратэстнае шэсьце ў раёне Палаца незалежнасьці. Некалькі чалавек скокнулі ў Сьвіслач, іх падабраў катэр ФСВОД.

 


Выходзім кожны дзень!


Беларусы выходзяць у ланцужок салідарнасці на вуліцы Кальварыйскай у Менску.

"На Кальварыйскай у Менску выходзім часткаю офіса, часам далучаюцца жыхары "Каскаду", — піша чытач тэлеграм-канала "Баста!". — Цяпер стараемся кожны дзень, хоць на паўгадзіны.

Вельмі хочацца данесці да кіроўцаў наступную просьбу: нам вельмі важная ваша падтрымка. Часам вельмі складана маральна стаяць і бачыць велізарную колькасць аўто, якія праязджаюць моўчкі, калі ласка, дарагія кіроўцы, давайце прадэманструем, што нас не ўяўная большасць, а рэальная і мы ўсе будзем салідарныя адзін з адным. Гэта заўсёды вельмі эфектна выглядае — народная падтрымка сігналам!"

 


Працоўны Менскага электратэхнічнага завода:

Кіраўніцтва ў істэрыцы праз "італійскі" страйк


Прадпрыемства паралізаванае.

Тэлеграм-канал "Беларусь страйкуе" расказаў пра "італійскі" страйк на Менскім электратэхнічным заводзе імя Казлова.

"У канцы мінулага тыдня ў нас у 9-м цэху хтосьці раскідаў ну проста вельмі шмат улётак з заклікамі да страйку і сабатажу, — піша працоўны Менскага электратэхнічнага завода імя Казлова. — Іх былі сотні, можа, нават больш за тысячу.

У кіраўніцтва здарылася істэрыка, бегалі як шалёныя, высвятлялі, глядзелі камеры і так далей. Потым разбегліся па кабінетах, думаць, напэўна.

Учора прыязджалі са следчага камітэта і пару чалавек з КДБ, хадзілі, апытвалі, нічога і нікога не знайшлі і з'ехалі.

Ёсць, дарэчы, чаму істэрыць, бо план не выконваецца, заказы завісаюць, грошы не паступаюць, усе незадаволеныя. Акрамя працоўных, нам усё падабаецца, мы пайшлі па італійскім шляху. Спачатку нас было няшмат, але мы паказалі прыклад, а ён заразлівы, як вядома".

 


Як пратэстуюць студэнты БДУКМ


Маладыя людзі не перастаюць натхняць.

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры ды мастацтва сёньня! На перапынках на кожным лесвічным пралёце ў вокнаў сядзяць студэнты ў парадку бел-чырвона-белага сьцяга. На парах маладыя людзі рассаджваюцца аналягічна. Таксама студэнты зноў сьпявалі перад уваходам ва ўніверсітэт.

 


У мяне, як у байбака, пачалі проста так страляць


Палкоўнік юстыцыі ў адстаўцы Аляксандр Варапаеў увечар 10 жніўня пайшоў да ўніверсама "Рыга", каб уберагчы людзей. Але ў выніку ён атрымаў кулю ў жывот ад сілавікоў, пасьля чаго быў у цяжкім стане дастаўлены ў ваенны шпіталь. У інтэрв'ю мужчына распавёў падрабязнасьці таго вечара ды заявіў, што пра свой выбар не шкадуе.


"Хартыя’97%", 8 жніўня 2020 р.

 


Студэнты пратэстуюць


Полоцкий государственный университет. Студенческая солидарность.

В Менском государственном лингвистическом университете студенты тоже пришли на пары в белых и красных одеждах.

Студенты Беларусского государственного технологического университета — тоже в цветах национального флага.

Менск. Беларусский государственный университет культуры и искусств — с нами!

Студенты пришли в вуз в белых и красных одеждах, а на переменах собирались и пели патриотические песни.

Беларусский государственный университет информатики и радиоэлектроники. Студенты требуют прекратить насилие на улицах и освободить своих задержанных товарищей.

Студенты Менского государственного лингвистического университета вышли ко входу в вуз с плакатами и песнями.

Посмотрите, как классно звучит "Погоня" Максима Богдановича в их исполнении.

Воины света. Студенты Городенского государственного университета имени Янки Купалы поддержали коллег!

Акция солидарности проходит в стенах вуза.

 


Беларусы бастуют своеобразно


"Беларусы бастуют своеобразно, но удар по системе это наносит, — пишет читательница из Менска. — Никакие тараканьи власти не смогут с этим ничего поделать.

У нас на Камвольном комбинате в Менске я не знаю никого, кто был бы за Лу-каку, кроме единиц из начальства и идеолога, но с ними всё ясно, рыльца же в пушку.

Зарплаты у нас высокими не были никогда, цены растут, рубль летит к чертям, на улицах слуги народа возомнили себя хозяевами, поэтому мы решили аккуратно снизить производительность предприятия своими силами, кто как может. Количество продукции упало прилично, качество ещё приличнее, ведь у нас всё зависит от того, как операторы сработают, как что настроено, то есть — от нас.

В ответ на "итальянку" наше руководство решило перевести работников на сделку, типа как работаете, так и заработаете. 

Но это не прокатит, ведь нельзя посчитать всё индивидуально, а партизаны-саботажники есть везде.

Кроме этого всё равно есть установленный минимум зарплаты, поэтому им осталось одно их двух — либо со временем закрыть предприятие, либо ждать, пока Лу-кака уйдёт,  только после этого работа чудесным образом станет продуктивной".


Telegram-канал "Баста", 8 жніўня 2020 р.

 

 

Спіс затрыманых увечары 8 верасня ў Менску


Увечары 8 верасня ў Менску каля Камароўскага рынку, а таксама на пр. Машэрава адбыліся затрыманні ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Марыі Калеснікавай. Публікуем спіс затрыманых. Па стане на 21:00 вядома пра больш чым 40 затрыманых.

Арцёменкава Алена
Бурачэўская Алена
Высочына Вікторыя — павезлі ў РУУС Першамайскага раёна
Гайдучонак Фёдар
Гаспадарык Кацярына
Гетц Іван
Данілаў Ілля
Дзмітрыева Дар'я
Завараў Максім
Кажэўнікаў Дзмітрый
Калнібароцкая Эліна
Каровін Юрый
Кашмель Аляксандр
Кляшчова Фаіна
Комар Ганна
Ліпай Наталля
Лук'янаў Аляксей
Лябедзіч Анастасія — павезлі ў РУУС Першамайскага раёна
Ляднёва Ксенія
Ляднёва Паліна
Лянкевіч Уладзь
Ляўданскі Антон
Майсяёнак Аляксей
Макранцова Галіна
Мядзведзеў Серж
Несцяронак Аляксандр
Новікава Інга
Някрасаў Ігар
Петухова Алена
Петухова Наталля
Рубанаў Іван
Савісцюк Дзяніс
Салук Наталля
Сіроцін А.
Снегірова Аляксандра
Стасіловіч Віталь
Тананко Міхаіл
Толак Кірыл
Хамяк Кацярына
Цітавец Дзмітрый
Шаўцоў Яўген
Шкалякоўскі Сцяпан
Шкраба Міхаіл
Шупейка Алег
Юдчыц Генрыета


ПЦ "Вясна", 8 верасьня 2020 р.

 

 

Працоўныя Мазырскага НПЗ адказалі на рэпрэсіі ўладаў


На заводзе спынены яшчэ некалькі важных установак.

Тэлеграм-канал "Беларусь страйкуе!" паведаміў аб прыпыненні працоўнымі Мазырскага НПЗ яшчэ адной часткі вытворчасці.

"Рабочыя Мазырскага НПЗ прыемна здзівілі. Хутчэй за ўсё ў адказ на масавыя затрыманні і гвалт у гэтыя выхадныя яны спынілі яшчэ некалькі установак, — піша работнік цэха рамонтна-механічнай вытворчасці. — Прычым спыненыя раней "Сера" і "Сера-2" дагэтуль так і не запусціліся.

На фота бачныя трубы, якія ў норме павінны выпускаць полымя невялікай вышыні. Зараз полымя няма наогул, што само па сабе вельмі рэдкая з'ява, а кіраўніцтва спрабуе трымаць з гэтай нагоды інфармацыйную блакаду, быццам бы нічога не адбываецца.

Таксама некаторыя рабочыя пагаворваюць пра тое, што яны не збіраюцца спяшацца з запускам ужо спыненых установак і будуць гэтаму працэсу ўсяляк перашкаджаць".

 


Менскія раёны ператварыліся ў непрыступныя фартэцыі


У іх фармуюцца сапраўдныя рэвалюцыйныя структуры.

Менскія "спальнікі" не проста ажылі за апошні месяц, а расцвілі ва ўсёй красе і сіле, у іх з'явілася душа. Так, знізу, рэальнымі дзеяннямі фармуецца таварыства, аснова мясцовага самакіравання і самаабароны, піша тэлеграм-канал "Баста!"

"На акцыях у спальных раёнах трэба выбіраць такія месцы збору, у якіх ёсць магчымасць хутка перагрупавацца ці адысці, — дзеліцца досведам чытач канала. — І гэта двайны здабытак, бо мы адзетыя лягчэй і зручней, чым карнікі, нават калі яны не пры амуніцыі.

Учора мы ў Сухараве традыцыйна сабраліся на нашай мясціне і ўжо праз 20 хвілін нас спрабавалі "супакоіць", мы вельмі хутка разышліся і ўжо хутка зноў сабраліся і прайшліся шэсцем па ўсім раёне.

Для нас усіх гэта вельмі важна. Менскія "спальнікі" не проста ажылі за апошні месяц, а расцвілі ва ўсёй красе і сіле, у іх з'явілася душа. Так, знізу, рэальнымі дзеяннямі фармуецца таварыства, аснова мясцовага самакіравання і самаабароны".

 


Менчукі выйшлі на акцыі ў розных раёнах сталіцы


Ланцугі салідарнасці становяцца па ўсім месце.

Сёння — 32-і дзень беларускай рэвалюцыі. Па ўсёй краіне праходзяць студэнцкія пратэсты, страйкі працоўных, акцыі салідарнасці, вывешваюцца нацыянальныя сцягі над местамі.

Менчукі выйшлі на акцыі ў розных раёнах сталіцы. Ланцугі салідарнасці становяцца па ўсім месце.

Ланцуг салідарнасці стаіць у Менску ўздоўж праспекта Дзяржынскага — людзі выходзяць тут кожны дзень.

 

Менчукі прагналі міліцыю і віжоў з плошчы Пераменаў


У легендарны двор на Чарвякова ў Менску, празваны ў народзе плошчай Пераменаў, прыйшлі міліцыя і віжы ў цывільным. Віжы паспрабавалі зафарбаваць Мур з дыджэямі "Пераменаў" і сарваць стужачкі ў колерах нацыянальнага сцяга, паведамляе тэлеграм-канал kyky_org.

Аднак мясцовыя жыхары самаарганізаваліся і крыкамі "Ганьба!" прагналі міліцыю. Сілавікі сышлі, не скончыўшы сваёй "працы".

 


Студэнты пратэстуюць па ўсёй Беларусі


Разнастайнасць акцый у ВНУ краіны ўражвае.

Сёння — 32-ы дзень беларускай рэвалюцыі. Па ўсёй краіне праходзяць студэнцкія пратэсты, страйкі працоўных, акцыі салідарнасці, вывешваюцца нацыянальныя сцягі над гарадамі.

Студэнты сёння пратэстуюць па ўсёй Беларусі. Разнастайнасць акцый у ВНУ краіны ўражвае: гэта і маўклівыя, і песенныя пратэсты, і відэазвароты, і адзенне ў колерах нацыянальнага сцяга.

На відэа — акцыі навучэнцаў МДЛУ, БДУ і БДУКМ.

 


Студэнты МДЛУ правялі маштабную акцыю салідарнасці


Навучэнцы менскай ВНУ не перастаюць здзіўляць.

Telegram-канал "Студэнцкая ініцыятыўная група" апублікаваў відэа акцыі студэнтаў Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Студэнты выйшлі на традыцыйную акцыю салідарнасці каля сцен ВНУ. Перад тым, як пачаць выконваць песні, яны скандавалі: "Дзякуй выкладчыкам". Хтосьці намаляваў плакат з прозвішчамі выкладчыкаў, якія выказалі сваю пазіцыю аб тым, што адбываецца ў краіне і ва ўніверсітэце. Акцыя заканчваецца лозунгам "Кожны дзень".

 


Беларускія кібер-партызаны паўторна ўзламалі сайт Акадэміі МУС


Скрін узламанага сайта апублікаваў телеграм-канал NEXTA.

Нагадаем, раней хакеры ўзламалі афіцыйныя сайты кіраўніка справамі Лу-какі, МУС і Акадэміі МУС і сайт гандлёва-прамысловай палаты.


Ўся змена АСВОДа, якая ратавала мітынгоўцаў з Сьвіслачы, — на волі

 

Некаторых з іх пасьпелі асудзіць і аштрафаваць.

Усе затрыманыя асводаўцы выйшлі на волю.

Адпаведнае відэа з'явілася ў telegram-канале NEXTA.

Іх вызваленьне тлумачыцца тым, што завяршыліся трое сутак, дазволеныя законам.

Некаторых з іх пасьпелі асудзіць і аштрафаваць: Мікалай Купрыенка павінен заплаціць 810 рублёў, так як яго прызналі вінаватым у непадпарадкаваньні "законным" патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі.

У каго-то ў судзе абвешчаны перапынак, як у Пятра Траццякова. А ў некаторых суд яшчэ не пачынаўся.

 


Паказаны на БТ прыхільнік Лу-какі выявіўся маскалём,

які знаходзіцца ў КПРФ


Здаецца, прыхільнікаў дыктатара ў краіне зусім не засталося.

Як піша Telegram-канал NEXTA, на адным з праўладных мітынгаў нейкі мужчына распавёў аб падтрымцы Лукашэнкі. Як вызначыў Telegram-канал, гэтым чалавекам выявіўся масквіч Антон Тарасаў, член КПРФ, які нават спрабаваў балатавацца ў Дзярждуму.

Здаецца, прыхільнікаў дыктатара ў краіне зусім не засталося.

 


Лукашэнкаўскае Мінінфармацыі вынесла трэцяе папярэджанне парталу tut.by


Цягам року доступ да сеткавага выдання можа быць абмежаваны.

9 верасня Міністэрства інфармацыі вынесла чарговае папярэджанне ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" — за артыкул "Да рэдактаркі tut.by прыйшлі сілавікі. На яе дачку распачалі крымінальную справу аб масавых беспарадках".

У лісце Мінінфарма гаворыцца, што ў дачыненні да Валерыі Уласік крымінальная справа не распачыналася, а ператрус праводзіўся "ў мэтах праверкі інфармацыі аб датычнасці яе да арганізацыі масавых беспарадкаў, якія адбываюцца на тэрыторыі места Менска".

"Паводле інфармацыі ўправы Следчага камітэта места Менску (ліст ад 2020.09.08 № 15-10/17953) цяпер расследуецца крымінальная справа №20121110202, распачатая паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб фактах масавых беспарадкаў, якія адбыліся з 2020.08.09 да 2020.08.12 у месце Менску. Для ўстанаўлення асоб, якія маюць дачыненне да ўчынення правапарушэнняў у названы перыяд, а таксама ўсіх абставінаў таго, што адбылося, следчымі ва ўзаемадзеянні з органам дазнання на сталай аснове праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Так, на даручэнне следчай управы Следчага камітэта места Менску (далей — СУ УСК) 2020.09.08 з выкананнем заканадаўства супрацоўнікамі ГУБАЗіК Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь праведзены ператрус па месцы жыхарства Валерыі Уласік ў мэтах праверкі інфармацыі аб датычнасці яе да арганізацыі масавых беспарадкаў, якія адбываюцца на тэрыторыі места Менска".

Аднак асобы, якія паказалі Галіне і Валерыі Уласік пастанову на ператрус, заявілі, што Валерыя падазраецца ва ўчыненні крымінальнага злачынства паводле артыкула 293 КК РБ "Масавыя беспарадкі".

Тое ж самае паспела сказаць Валерыя журналістам, калі садзілася ў аўто, на якім яе павезлі ў РУУС.

Варта таксама адзначыць, што цягам дня 8 верасня журналісты tut.by неаднаразова спрабавалі ўдакладніць статус Валерыі ў Следчым камітэце, аднак там сітуацыю так і не растлумачылі. Затое ў Міністэрства інфармацыі, як бачым, звесткі накіравалі.

Папярэдняе папярэджанне ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" атрымала 7 верасня, яшчэ адно — 7 жніўня. У адпаведнасці з Законам аб СМІ, у выпадку вынясення ўладальніку сеткавага выдання двух і больш пісьмовых папярэджанняў цягам року доступ да сеткавага выдання можа быць абмежаваны. Пастанову аб гэтым прымае Мінінфарм.

 

Завадскі раён з нацыянальнымі сьцягамі выйшаў на пратэст


Менск. Заводскі раён. "Ангарская — у зборы.

Ідзем шпацыраваць па раёне. Суседзі, давай да нас", — паведамілі телеграм-каналу "Баста!" удзельнікі акцыі.

 

Жыхарка Серабранкі: на нашых вячэрніх шпацырах з'яўляюцца ўсё новыя асобы


"Канапавых аналітыкаў", якія сядзяць цэлы дзень за кампом, з кожным днём усё менш.

"Людзі сталі больш разумнымі, "канапавых аналітыкаў", якія сядзяць цэлы дзень за кампом, з кожным днём усё менш, — піша тэлеграм-каналу "Баста!" чытачка з Серабранкі. — На нашых вячэрніх шпацырах з'яўляюцца ўсе новыя асобы, ёсць нават своеасаблівая цякучка.

Адзін хлопец мне сказаў, што на вуліцы стала цікава, ёсць "рух" і ў яго з'явілася пачуццё запатрабаванасці, і цяпер, седзячы дома, яму гэтага вельмі не стае.

Згодная з ім цалкам, мы ўсе патрэбныя адзін аднаму, і нас мільёны. Адзіны парыў гэта добра, а адзіны арганізм яшчэ лепш. І мы ўжо ім сталі".


"Хартыя’97%", 9 верасня 2020 р.

 


Затрымалі Максіма Знака з Каардынацыйнай рады


Як паведамілі ў штабе Віктара Бабарыкі, у 8:30 у яго было заплянаванае інтэрвію.

— Ён не зайшоў у Zoom, я яму патэлефанаваў, ён вымавіў фразу "Падобна, нехта да нас прыйшоў", адключыўся і напісаў слова "Маскі". Цяпер ён недасяжны, — расказаў прэс-сакратар штабу Бабарыкі Глеб Герман.

Адвакат Максіма Знака Дзьмітры Лаеўскі расказаў, што справай займаецца Сьледчы камітэт.

— Сьледчы камітэт праводзіць працэсуальныя дзеяньні, прычыны і падставы невядомыя. Цяпер у Максіма Знака дома плянуецца вобшук, — сказаў Лаеўскі.

У штаб людзей не пускаюць, але ў памяшканьні знаходзяцца людзі, якія, імаверна, нешта ламаюць.

 


Да Сьвятланы Алексіевіч прыйшлі апэратыўнікі ў цывільным, у двары два аўтобусы


Да дома ў цэнтры Менску, дзе жыве нобэлеўская ляўрэатка ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч, прыбылі апэратыўнікі ў цывільным, ёй звоняць на тэлефон і дамафон, патрабуюць дапусьціць.

— Мне звоняць у дамафон, чуеце, поўны двор ціхароў. Два аўтобусы таксама стаяць. Дайце пайду, зьбяруся, — сказала Сьвятлана Алексіевіч па тэлефоне.

Сьвятлана Алексіевіч апошняя зь сямі сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, якая застаецца ў Беларусі на волі. Астатнія альбо вымушана пакінулі краіну, альбо затрыманыя.

Сьвятлана Алексіевіч выступіла за заявай, у якой зазначыла:

— Ужо не засталося нікога з маіх сяброў-аднадумцаў у прэзыдыюме Каардынацыйнай рады. Усе ці ў турме, ці выкінутыя за мяжу. Сёньня ўзялі, апошнім, Максіма Знака.

Спачатку ў нас выкралі краіну, выкрадаюць лепшых з нас. Але замест выдраных з нашых шэрагаў прыйдуць сотні іншых. Паўстаў ня Каардынацыйны камітэт. Паўстала краіна. Я хачу паўтарыць тое, што гавару заўжды. Мы не рыхтавалі перавароту. Мы хацелі не дапусціць расколу ў нашай краіне. Мы хацелі, каб у грамадзтве пачаўся дыялёг. Лу-кака кажа, што ня будзе размаўляць з вуліцай, а вуліца — гэта сотні тысяч людзей, якія кожную нядзелю і кожны дзень выходзяць на вуліцу. Гэта ня вуліца. Гэта народ.

Да дому Сьвятланы Алексіевіч прыбылі на падтрымку неабыякавыя людзі, а таксама каля 20 журналістаў, дыпляматы, усяго да паўсотні чалавек.

Пасьля 12 гадзіны Сьвятлана Алексіевіч выйшла да іх на 10 хвілін, распавяла пра сваю ацэнку сытуацыі і аб працы Каардынацыйнай рады, у прыватнасьці заявіла, што не плянуе пакідаць Беларусь.


Валер Каліноўскі

 

Марыя Калесьнікава знайшлася ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага


Марыя Калеснікава знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага, паведаміў бацька Марыі Аляксандар Калесьнікаў.

— Кіраўнік сьледчай групы галоўнага следчага ўпраўлення СК Васілюк патэлефанаваў мне і паведаміў, што яна арыштаваная. Прапанаваў прывезьці перадачу, — сказаў Калесьнікаў.

У штабе Віктара Бабарыкі таксама пацьвердзілі, што Марыя Калесьнікава знаходзіцца ў Менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.

7 верасьня Марыю Калесьнікаву затрымалі на вуліцы супрацоўнікі ў цывільным. 8 верасьня, яе а таксама прэс-сакратара Каардынацыйнай рады Антона Раднянкова і выканаўчага сакратара КР Івана Краўцова прадстаўнікі сілавых ведамстваў спрабавалі прымусова вывезьці ва Ўкраіну, аднак Калесьнікава парвала свой пашпарт і была зноў затрыманая.

 


У кватэрах прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады Калесьнікавай,

Знака і Салея ператрусы


У розных частках Менску паралельна адбываюцца ператрусы ў чальцоў Каардынацыйнай рады і штабу зьняволенага прэтэндэнта ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, паведамляюць у Каардынацыйнай радзе.

Вядома, што цяпер праваахоўнікі працуюць у кватэры Максіма Знака, якога затрымалі раніцай 9 верасьня. Ля дома заўважылі машыны без рэгістрацыйных нумароў.

Таксама адбываецца ператрус у кватэры Марыі Калесьнікавай, чыё месцазнаходжаньне па-ранейшаму невядомае. Ля пад’езду і на лесьвічных пляцоўках сілавікі ў балаклавах, усярэдзіну нікога не пускаюць.

Пачаўся вобшук у юрыста Ільлі Салея, які абараняе інтарэсы арыштаванага экс-банкіра Віктара Бабарыкі.

Напярэдадні Лу-кака заявіў, што не зьбіраецца весьці перамовы з Каардынацыйнай радай, бо ня ведае, адкуль зьявіліся гэтыя людзі.

Зь сямі сяброў прэзыдыюму гэтай грамадзянскай плятформы застаецца на волі ў Беларусі толькі нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.

 


У Менску прайшла жаночая акцыя ў падтрымку Марыі Калесьнікавай,

ёсьць затрыманыя


9 верасьня ў Менску прайшла жаночая акцыя ў падтрымку Марыі Калесьнікавай і іншых палітычных зьняволеных.

Да пачатку акцыі група жанчын прайшла па праспэкце незалежнасьці зь бел-чырвона-белымі парасонамі.

У 18:15 каля гандлёвага цэнтру "Няміга 3" сабраліся больш за 20 жанчын, паводле БелаПАН. Яны трымалі плякаты: "Ці гатовыя ўкрасьці, пасадзіць і выгнаць сотні тысяч жанчын? Ну-ну, героі", "Марыя, ты наш герой! І што б ні здарылася, мы з табой", "Добрая Маша, але ня ваша" і іншыя.

Тых, хто сабраўся, на камэру здымаў супрацоўнік праваахоўных органаў у мэдыцынскай масцы, а міліцыянт у форме казаў праз мэгафон, што мерапрыемства не санкцыянавана, і прапаноўваў разысьціся.

На месцы акцыі зьявіліся невядомыя ў масках у цывільным адзеньні, а таксама сілавікі ў чорных балаклавах і зялёнай форме без апазнавальных знакаў. Ад журналістаў запатрабавалі адысьці на адлегласьць 50 мэтраў: "У мэтах вашай бясьпекі, каб не было нэгатыўных наступстваў, каб вы не пацярпелі, каб потым не пісалі, што вас б’юць".

Частка жанчын пасьля зьяўленьня праваахоўнікаў пайшла ў бок праспэкту Пераможцаў, частка засталася. Прыкладна ў гэты ж час да акцыі далучыліся яшчэ больш за дзесяць дзяўчат, і пачаліся затрыманьні.

Усяго, як змаглі заўважыць журналісты, было затрымана ня менш за 7 жанчын, а таксама хлопец з роварам і бел-чырвона-белым сьцягам. Усіх пасадзілі ў мікрааўтобусы.

Мінакі, якія назіралі за дзеяньнямі сілавікоў, крычалі "Ганьба!" і "Трыбунал!". Паступова дзяўчаты сышлі ад гандлёвага цэнтру.

Марыя Калесьнікава прапала ў Менску раніцай 7 верасьня. Паводле відавочцаў, на вуліцы Леніна невядомыя пасадзілі яе ў мікрааўтобус і зьвезьлі. Неўзабаве зьніклі таксама сябры Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў.

Раніцай 8 верасьня пры спробе гвалтоўнай высылкі ва Ўкраіну Калесьнікава парвала пашпарт і выбралася з машыны паміж пунктамі пропуску. Яе затрымалі беларускія памежнікі. Краўцоў і Раднянкоў, каб пазьбегнуць затрыманьня, на вялікай хуткасьці зьехалі на тэрыторыю Ўкраіны. 9 верасьня стала вядома, што Марыя Калесьнікава знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Менску.

9 верасьня стала вядома, што Калесьнікава знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Менску ў статусе падазраванай па справе паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу ("Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь").

Таксама ў статусе падазраваных па гэтай справе праходзяць юрысты Максім Знак і Ільля Салей.

 


Марыя Калесьнікава кажа, што ёй пагражалі фізычнай расправай


Марыя Калесьнікава пры сустрэчы з адвакаткай Людмілай Казак распавяла, што сутыкнулася з пагрозамі фізычнай расправы, "якія, знаходзячыся ў будынку ГУБАЗіК, успрымаць акрамя як рэальнымі не магла". Па фактах пагрозаў пазбаўленьня жыцьця Марыя разам з адвакатам плянуе падаваць адпаведную заяву.

Падзеі апошніх дзён яна расцэньвае як выкраданьне і таксама плянуе падаць заяву з гэтай нагоды, паведаміла прэс-служба штабу Віктара Бабарыкі ў Тэлеграме.

 


Адвакаты і юрысты Беларусі выступілі з адкрытай заявай


Адвакаты і юрысты Беларусі выступілі з адкрытай заявай у сувязі з затрыманьнем 9 верасьня іх калегаў Максіма Знака і Ільлі Салея. Пад зваротам ужо каля 400 подпісаў.

Адвакаты патрабуюць:

1) Неадкладна вызваліць Максіма Знака і Ільлю Салея.
2) Спыніць ціск на адвакатаў Беларусі і выконваць закон "Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасьці ў Рэспубліцы Беларусь".
3) Не перашкаджаць рэалізацыі грамадзянам Беларусі свайго права на карыстаньне юрыдычнай дапамогай (арт. 62 Канстытуцыі)
4) Спыніць перасьлед адвакатаў, якія, рэалізуючы канстытуцыйнае права на свабоднае выказваньне меркаваньняў і перакананьняў (арт. 33 Канстытуцыі), выказваюць сваё меркаваньне ў рамках прафэсійнай дзейнасьці.

 

 

"Лекар у вайсковым шпіталі палохаў, што трэба маўчаць і нікуды ня скардзіцца"


Расказвае 18-рочная Крысьціна:

— Гэта было каля "Пушкінскай" з 10 на 11 жніўня. Мы зь сябрам стаялі каля пад’езда дома. Раптам з аркі выбеглі амапаўцы і проста да маіх ног кінулі гранаты.

Я зрабіла пару крокаў убок і зразумела, што ісьці больш не магу, села на зямлю і стала крычаць, каб яны спынілі стральбу. Але праз пару сэкундаў каля маіх ног выбухнула другая граната. У мяне быў велізарны шок, і я не разумела, што адбываецца.

 


Увечары АМАП затрымаў у Малінаўцы сем студэнтак


9 верасьня ўвечары ў менсім мікрараёне Малінаўка, дзе выйшлі на пратэст студэнты-медыкі, адбыліся затрыманні. Як найменей сем дзяўчат АМАПаўцы кінулі ў спэцтранспарт і завезьлі ў Маскоўскі РУЎС.

Затрыманыя былі: Шматкова Анастасія, Вежнавец Паліна, Каплун Тацяна, Зябко Яна, Дар’я Эркаева, Адрыяна Шэрэль, Алешка Марыя.

Тэлеграм канал Рупар БДМУ паведамляе, што ўсе студэнткі будуць перавезеныя на Акрэсьціна, заўтра, паводле інфармацыі РУЎС, адбудуцца суды.


"Радыё Свабода", 9 верасьня 2020 р.

 

 

Затрыманні 9 верасня. Спіс:


Пучынская Бася
Пучынская Крысціна
Гвардзеенка Лізавета
Петражыцкая Марыя
Курчанкова Крысціна
Шчарбакова Марта
Далматава Марына
Бягун Ксенія
Аляксейчык Алеся
Шэлікава Ульяна
Шышкова Ульяна
Шышкова Людміла
Іўчык Варвара
Экраева Дар'я
Шэршань Адрыяна


ПЦ "Вясна", 9 верасьня 2020 р.

 

 

Блогер Андрэй Бодзілеў пакараны штрафам


Магілёў. Блогер Андрэй Бодзілеў пакараны штрафам у 40 базавых велічыняў за стрым з Маршу міру і свабоды.

9 верасня суд Ленінскага раёна ў асобе суддзі Аксаны Ратнікавай прызнала Бодзілева вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу 30 жніўня ў Магілёве. Падчас мітынгу Андрэй вёў стрым на свой youtube-канал "Свабодны беларус". Сведкі-міліцыянты сказалі, што Андрэй быў актыўным удзельнікам мітынгу.

 


Звольнілі ратаўніка, які папярэдзіў людзей аб зняцці сьцягу ў двары


Гаворка ідзе пра Максіма Сташулёнка, камандзіра аддзялення адной са зменаў у Фрунзенскім РАНС. Некалькі дзён таму Максіма адправілі здымаць нацыянальныя сцягі, з якімі цяпер усімі сіламі ваюе дзяржава. Даведаўшыся адрас, куды накіруецца вышка, мужчына знайшоў чат жыхароў гэтага раёна і напісаў, што ў двор ўжо едуць.

Як даведаўся Onliner, Максіма звольнілі адразу па некалькіх артыкулах: парушэнне прысягі, парушэнне падпіскі аб невыдаванні службовай інфармацыі і дзяржаўных таямніц і два пункта парушэнні кантракту: дыскрымінацыю асобы супрацоўнікаў і разгалашэнне службовай інфармацыі.

Цяпер сам выратавальнік, а таксама яго цяжарная жонка і дзіця застануцца не толькі без грошай, але і без даху над галавой — сям'я жыла ў службовым інтэрнаце, якое неабходна пакінуць на працягу трох дзён.

Менск. Нам пішуць: Пожарная часть по улице Маршала Рыбалко, д. 20 Надо поддержать их. Сегодня водитель отказался ехать снимать флаг. Вот таким людям надо поддержка. Сотрудник уже пишет рапорт. Второй караул вообще угрожают уволить.

 


Улады пагражаюць бацькам, якія прыходзяць на акцыі пратэсту з дзецьмі


Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка заявіў, што ўсе факты ўдзелу дзяцей у незаконных акцыях атрымаюць прававую ацэнку, іх бацькі панясуць адказнасць. 

— Падаграванне і стымуляванне несвядомых бацькоў прыводзіць на масавыя несанкцыянаваныя мерапрыемствы дзяцей не ўкладаецца ні ў якія рамкі дзейных міжнародных прававых нормаў. Гэта недапушчальна, — падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

На думку Ігара Петрышэнкі, правапрымяняльную практыку дзейных заканадаўчых нормаў у частцы абароны правоў непаўналетніх варта ўдасканаліць у адпаведнасці з выклікамі, з якімі Беларусь цяпер сутыкнулася.

 


***


Стыхійная (пераважна жаночая) акцыя адбываецца на плошчы Незалежнасці ля Чырвонага касцёлу. Ёсць затрыманні.

 


***


У Драгічыне згарэлі машыны на паркоўцы. Мясцовыя жыхары кажуць, што тры з чатырох машын належаць міліцыянтам з Драгічынскага РАУС, удзельнікам разгонаў 9-11 жніўня.

 


На плошчы Перамен сёння канцэрт


На плошчы Перамен сёння канцэрт! Выступае Зміцер Вайцюшкевіч. Разам з жыхарамі спявае "Муры".

Міліцыя прыехала на плошчу "Перамен" у Менску. Людзі адказваюць ім: "Мы дома!".

Каб зафарбаваць мурал на "Плошчы Перамен", спатрэбіўся нарад АМАПу.

Новы варыянт мурала на плошчы Перамен.

Лагічна? Спачатку замалявалі мурал на плошчы Перамен, а потым пачалі здымаць фарбу...


"Белсат", 9 верасьня 2020 р.

 

 

Як працуе "італійскі страйк" на Менскім аўтазаводзе


Жнівень скончыўся, можна паглядзець лічбы.

Прадстаўнікі страйкаму МАЗ падвялі для Telegram-канал "Баста!" вынікі "італійскага страйку" ў жніўні.

"Можна нават слова "страйк" не гаварыць, проста рабіць як мага менш — хто гэта вылічыць? — кажуць рабочыя. — Тых, хто не даруе адміністрацыі шматгадовага скотства, сотні. Замест падзякі дырэктары равуць, працу са сваім інструментам прымаюць за належнае, пры спробе абмеркаваць — перабіваюць, паказваюць, хто галоўны, валакуць на пасады толькі сваіх. Рабочыя вельмі, вельмі злыя.

Жнівень скончыўся, і можна паглядзець лічбы, прыкінуць, як гэтая злосць выяўляецца, у што выліваецца дырэктарам і намеснікам.

Як МАЗу кампенсаваць страты ў жніўні? Пратрымацца за кошт прыбытку не атрымаецца, яго няма. Менш плаціць рабочым яны не могуць, інакш самі сабе зладзяць страйк. Сітуацыя для іх выглядае бязвыхаднай.

Працягваем страйк, нарошчваем абароты. Даўно пара паказаць, што МАЗ — рабочыя, а не ўся гэтая цвіль. І гэта толькі ў вашых руках.

 


Салігорскі шахцёр прыкаваў сябе кайданкамі пад зямлёй на знак пратэсту

 

Юрый Корзун патрабуе адстаўкі Лу-какі.

Адзін з вядомых удзельнікаў пратэстаў і страйку гарнякоў у Салігорску Юрый Корзун пачаў адзіночны пратэст у шахце. Ён паведаміў кіраўніцтву, што спускаецца ўніз і адмаўляецца падымацца на паверхню, паведамляе страйкам ААТ "Беларуськалій".

У звароце да генеральнага дырэктара ААТ "Беларуськалій" Івана Галаватая ён піша, што патрабуе спынення гвалту і адстаўкі Лукашэнкі.

Паводле інфармацыі страйкаму, Юрый Корзун прыкаваў сябе на працоўным месцы наручнікамі да горназдабывальнага абсталявання. Ён збіраецца знаходзіцца ў шахце да выканання сваіх патрабаванняў.

Перад спускам пад зямлю Юрый Корзун апублікаваў зварот у сацсетцы "ВКонтакте":

"8 верасня мне споўнілася 42.

Усё свядомае жыццё я жыву пры рэжыме Лу-какі. Заўсёды быў апалітычны, але цяпер не магу заставацца ў баку. АРЛ ніколі не любіў беларусаў! У гэтым жа годзе ён перастаў сябе стрымліваць і прыступіў да сапраўднага генацыду беларускага народа! Усе сілавыя структуры пад яго кіраўніцтвам перавысілі свае паўнамоцтвы збіваючы, катуючы, гвалтуючы мірных пратэстоўцаў і проста выпадковых мінакоў, застаючыся пры гэтым беспакаранымі! Больш за 80 чалавек прапалі без вестак. Усім нам вядома што робіць злачынец, які адчувае беспакаранасць! Ён паўтарае свае злачынствы з кожным разам усё больш дасканала і жорстка. І гэта можа закрануць кожную сям'ю ў нашай краіне!

Што гэта, калі не спроба адраджэнне фашызму?

Спыніць прававы дэфолт і прыступіць да мірнага дыялогу, змогуць толькі працоўныя прадпрыемстваў! Больш ўлада не стане слухаць нікога! Так заявіў асабіста Лу-кака.

Сёння я раблю свой выбар! Пратэст пачынаю на працоўным месцы ў забоі, гарызонт — 305 м. Цісну STOP!!! Пакідаць шахту адмаўляюся да пачатку выканання маіх патрабаванняў.

Прашу ўсіх беларусаў, усіх хто ля станкоў і вытворчых ліній, ужо СЁННЯ зрабіць правільны выбар у барацьбе са злом і беззаконнем.

Я веру! Нас шмат! І мы абавязкова будзем жыць у яркай, свабоднай, квітнеючай Краіне для жыцця!

Ю.М. Корзун".

 


Страйкам "Беларуськалія" заклікаў падтрымаць шахцёра Юрыя Корзуна


Стачкам ААТ "Беларуськалій" абвясціў у Салігорску ўсеагульную мабілізацыю з мэтай падтрымаць шахцёра Юрыя Корзуна, які сёння пачаў пад зямлёй бестэрміновую акцыю пратэсту. Агульны збор — каля прахадной рудніка ўправы №1 ААТ "Беларуськалій", паведамляе страйкам.

"Падтрымаем Юрыя Корзуна, нашага таварыша, — гаворыцца ў звароце страйкаму "Беларуськалія". — Рабочыя, далучайцеся да стачкі. Жыхары Салігорска, прыходзьце да ўправы №1 проста цяпер.

Агульны збор — а 10:00. Нам патрэбна ваша падтрымка.

Паведаміце сваім родным і сябрам! Толькі салідарнасць можа спыніць фашызм!".

 


Салігорскія шахцёры выйшлі ў падтрымку які пратэстуе пад зямлёй Юрыя Корзуна


Стачкам "Беларуськалія" заклікаў да салідарнасці.

Салігорскія шахцёры адгукнуліся на заклік Страйкаму ААТ "Беларуськалій" і выйшлі ў падтрымку які пратэстуе пад зямлёй Юрыя Корзуна.

Акцыя праходзіць каля прахадной рудаўпраўленне №1.

Шахцёры трымаюць плакат "Не дазволім рэжыму адрадзіць фашызм!".

— Страйк і пратэсты павінны нарастаць. Салігорск, ўздым. Беларусы, пара прачынацца, — кажуць яны.

 


Калона шахцёраў рухаецца ў бок Салігорскага шпіталю


Туды сілком адправілі Юрыя Корзуна, які пратэставаў пад зямлёй.

Салігорскаму шахцёру Юрыю Корзуну, які пратэставаў пад зямлёй, ужыўшы сілу, разрэзалі кайданкі і вынеслі з шахты, паведамляе Страйкам ААТ "Беларуськалій".

Юрыя адправілі ў прыёмны пакой Салігорскай лякарні. Калона шахцёраў у падтрымку свайго таварыша рухаецца па Любанскай шашы ў бок Cалігорскай ЦРБ.

На заклік страйкаму салігорскія шахцёры выйшлі на акцыю ў падтрымку таварыша.

 


"Юра Корзун, мы з табой!"


Жыхары Салігорска праводзяць мітынг каля Цэнтральнай раённай лякарні.

Група шахцёраў, да якой далучыліся жыхары Салігорска, прайшла калонай да Салігорскай ЦРБ, куды адвезлі Юрыя Корзуна, які пратэставаў пад зямлёй.

Цяпер там праходзіць мітынг.

 


Рабочыя Светлагорска падтрымалі салігорскіх шахцёраў


На Заводзе жалезабетонных канструкцый патрабуюць вызваліць лідараў рабочага руху і палітвязняў.

Рабочыя Завода жалезабетонных канструкцый падтрымалі Юрыя Корзуна, а таксама арыштаваных лідараў рабочага руху і палітвязняў, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

На прызыў страйкаму салігорскія шахцёры выйшлі на акцыю ў падтрымку таварыша.

 


Перад прысутнымі студэнтамі МДЛУ праспяваў Піт Паўлаў


Сёння пратэст студэнтаў МДЛУ быў больш масавым. На акцыі салідарнасці каля МДЛУ праспяваў Піт Паўлаў.

 

 

Шабаны выйшлі на акцыю пратэсту

 

Працоўныя некалькіх прадпрыемстваў сталі ў ланцуг салідарнасьці.

На вуліцы Сяліцкага ў Менску, у прамзоне Шабаны, таксама праходзіць акцыя супраць гвалту ды фальсіфікацыяў.

Людзі з некалькіх прадпрыемстваў выходзяць на пратэст штодня.

 


Фізфак БДУ выйшаў на мітынг да галоўнага корпуса


Студэнты фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта выйшлі на акцыю каля галоўнага корпуса.

Студэнты спяваюць "Пагоня побач".

Сёння — 33-ы дзень беларускай рэвалюцыі. Беларускія студэнты працягваюць свой шматдзённы пратэст: прыходзяць на заняткі ў вопратцы колераў нацыянальнага сцяга, выходзяць на акцыі салідарнасці, спяваюць рэвалюцыйныя песні.

 


Затрыманы прапагандыст Семчанка, які сышоў з лукашэнкаўскага пула


Прапагандыст да жніўня 2020 року працаваў на АНТ.

А 16:30 у кватэру да былога прапагандыста ОНТ Дзмітрыя Семчанкі з'явіліся супрацоўнікі міліцыі і забралі журналіста, гэтую інфармацыю пацвердзіла яго жонка Юлія.

— Быў адзін мужчына не ў форме, а таксама 2-3 чалавекі ў масках. У нас дома малое дзіця, але яны сябе паводзілі карэктна, дзіця не напалохалі. Далі пяць хвілін сабрацца і павезлі ў Фрунзенскае РУУС. Сказалі, што будуць правяраць, ці ўдзельнічаў муж у несанкцыянаваных акцыях, — сказала Юлія Семчанка.

Дзмітрый Семчанка да жніўня 2020 року працаваў на тэлеканале АНТ, быў у лукашэнкаўскім пуле. Аднак пасля падзей 9-12 жніўня вырашыў сысці з тэлеканалу.

"Маўчаць — значыць памерці. Калі я ўбачыў, як знішчаюць беларускі народ — зразумеў, што ўжо ніколі не змагу маўчаць пра гэта. Інакш буду жывым трупам!" — напісаў ён у сваім Інстаграме.


"Хартыя’97%", 10 верасьня 2020 р.

 


Стаў вядомы лёс яшчэ 2 супрацоўнікаў АСВОД


Стаў вядомы лёс яшчэ 2 супрацоўнікаў АСВОД, якія ратавалі людзей, хаваўшыхся ад АМАПу ў рацэ Свіслач, падчас нядзельнага маршу.

Сяргею Арцюшэўскаму далі штраф у Br 810, а Паўлу Лялевічу ў Br 945. Абодвух судзілі паводле арт. 23.34 КаАП РБ (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах).

 


Вечар пратэсту


20:24 На плошчы Незалежнасці пачаліся затрыманні!

20:34 Міліцыянты забараняюць праводзіць запланаваны канцэрт на Плошчы Пераменаў у Менску!

У выпадку пачатку канцэрту — з аўтобусу выйдуць сілавікі. 

20:41 Жыхары ЖК "Магістр" у Менску сёння танчаць пад дуду.

20:56 Жыхары плошчы Пераменаў спрачаюцца з міліцыянтамі наконт канцэрту. Ад тых — нуль рэакцыі.

21:34 Сцяна пад надзейнай "аховаю"! 

Міліцыянты стаяць каля той самай сцяны на плошчы Пераменаў, дзе быў мурал з дзіджэямі з Кіеўскага скверу.

21:40 У Серабранцы АМАП напаў на ўдзельнікаў сумеснага маршу Лошыцы і Серабранкі. Выскачылі раптоўна з бусікаў. Збілі некалькіх чалавек. 


"Белсат", 10 верасьня 2020 р.

 


В Беларусь прибыл не только информационный десант из Масковии?


На лукашистских крестных ходах опознали активистов пропутинского движения SERB. В частности Алексея Кулакова — одного из участников нападения с зелёнкой на Алексея Навального в 2017 году.

А как стало известно ранее, в лукашистских митингах принимал участие как минимум один маскаль-коммунист из КПРФ.

Судя по немногочисленности пролукашистских шествий, можно смело задаться вопросом — кроме завозных маскалей в них вообще кто-нибудь участвует? И кому-нибудь, кроме определённых маскалёвских кругов засылающих в нашу страну всякий маргиналитет, вообще нужен этот Лу-кака? Вопрос риторический...


Telegram-канал NEXTA Live

 


Сьледчы камітэт адмовіўся пачынаць справу за незаконнае затрыманьне

амаль паўсотні журналістаў


28 жніўня, на наступны дзень пасьля  затрыманьня 47 журналістаў у Менску і Берасьці, Беларуская асацыяцыя журналістаў накіравала старшыні Сьледчага камітэту заяву аб завядзеньні крымінальнай справы па факце перашкоды законнай дзейнасьці супрацоўнікаў СМІ.

10 верасьня Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала адказ: "Паведамляем, што выкладзеная ў звароце інфармацыя па сутнасьці носіць абстрактны характар, у сувязі з чым падставаў для правядзеньня Сьледчым камітэтам праверак і прыняцьця рашэньняў у парадку, вызначаным Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, ня маецца".

 


***


20:42 Менск. На плошчы Незалежнасьці пачаліся затрыманьні, піша Tut.by. Там праходзіла акцыя салідарнасьці з рэпрэсаванымі. Сілавікі ў балаклавах затрымліваюць людзей ля дзьвярэй Чырвонага касьцёла.

20:48 Менск, вуліца Парніковая. Там сабралася невялікая калёна зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

 


У мітынгу за Лу-каку ў Менску ўдзельнічаў пракрамлёўскі актывіст,

які напаў на Навальнага


Актывіст маскалёўкага пракрамлёўскага руху SERB Аляксей Кулакоў быў заўважаны ў Менску на акцыі ў падтрымку Лу-какі. Увагу на гэта зьвярнуў расейскі журналіст Дзьмітрый Навоша.

У 2017 роке Кулакоў быў апазнаны як удзельнік нападу на маскалёўскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Тады ў Маскве заснавальніка Фонду барацьбы з карупцыяй аблілі зялёнкай, у яго было пашкоджанае вока, яму давялося лячыцца за мяжой.

 

"Радыё Свабода", 10 верасьня 2020 р.

 

 

Каардынацыйная рада: чвэрць мільёна беларусаў нельга арыштаваць

 

Чальцы асноўнага складу КС Міхаіл Кірылюк, Аксана Зарэцкая, Валер Мацкевіч выступілі з заявай адносна апошніх падзей у краіне.

"Сёння ніводзін беларус не можа сказаць: "Я ў бяспецы". І адзіная крыніца гвалту ў краіне —  рэпрэсіўная машына ўлады. Для яе няма межаў і няма правілаў.

Чвэрць мільёна грамадзян Беларусі, якія кожныя выхадныя мірна выходзяць з патрабаваннямі аднавіць справядлівасць, нельга арыштаваць.

Варта прызнаць той факт, што ўцягванне Каардынацыйнай рады як адзінага прадстаўнічага органа беларускага грамадства ў працэс стварэння пляцоўкі для канструктыўнага дыялогу па пераадоленню палітычнага крызісу і забеспячэння згоды ў грамадстве з'яўляецца найлепшым сцэнарам для кожнайга з бакоў".

 


***


Шахцёра Юрыя Корзуна вынеслі з шахты. Да яго прымянілі сілу і разрэзалі кайданкі. Яго павезлі ў прыёмны пакой Салігорскай ЦРБ.

 


Лу-кака — сілавікам: Вы — носьбіты ўлады


— Мяне часта папракаюць у тым, што "ўладу ён не аддасць". Правільна папракаюць. Мяне народ не для гэтага выбраў. Як і вы таксама — уладальнікі гэтай улады, яе носьбіты. Улада не для таго даецца, каб яе ўзяў, кінуў і аддаў, — разважаў сёння Лу-кака, вітаючы новага генпракурора. — У сярэдзіне 90-х яна валялася ў брудзе, аб яе выціралі ногі. Роўна як і аб вас — тых, хто насіў пагоны. Многія з вас гэты перыяд памятаюць. І я не хачу, каб Беларусь вярнулася да таго часу. Таму ніхто кінуць у бруд уладу, як яны патрабуюць, не асмеліцца.

 


Рэктар Медуніверсітэта прыязджаў на Акрэсціна, спрабуючы вырашыць пытанне з затрыманымі студэнткамі


Раніцай 10 верасня каля ІЧУ на Акрэсціна пабывалі рэктар БДМУ Анатоль Сікорскі і дэканы некалькіх факультэтаў, дзе "абмеркавалі з работнікамі ізалятара сітуацыю, якая стварылася, і магчымыя шляхі яе вырашэння".

Сем студэнтак БДМУ былі затрыманыя ўчора падчас акцыі салідарнасці. Сёння мае адбыцца суд.

 

"Зраблю я гэта з вамі ці без вас — вам вырашаць"


Лу-кака рэзка і нават зло выступіў перад супрацоўнікамі Генпракуратуры:

— Зраблю я гэта з вамі ці без вас — вам вырашаць. Не трэба посціцца і хайпаваць. Адыдзіце ў бок і не перашкаджайце.

Раней хадзіла пагалоска пра масавае незадавальненне ў пракуратуры, выкліканае станам законнасці ў краіне.

Многія звязваюць з гэтым і нечаканую замену генпракурора Канюка на Шведа, які ў свой час быў кіраўніком следчай групы па выбуху ў метро, а пасля ўзначальваў Камітэт судмедэкспертыз.

 


***


На тэрыторыі ЖК "Каскад" зноў канфлікт паміж мясцовымі жыхарамі і сілавікамі. Паведамляецца пра затрыманні. Бус з затрыманым чалавекам спрабаваў з'ехаць, але яго заблакавалі жыхары. На тэрыторыю заехалі яшчэ некалькі бусау з сілавікамі. Ратавальнікі ў гэты час здымаюць сцягі з дамоў.

20:32 На площади Независимости начались задержания.


"Наша Ніва", 10 верасьня 2020 р.

 


Настроения в армии 50 на 50


Срочники, у кого есть телефон и доступ к интернету, настроены против режима. Доступ к технике даже солдатам ограничен, территория части патрулируется. А это значит только одно — пособники режима не доверяют даже "своим".

"Разговаривал с парнем, — рассказывает наш читатель, — который последний месяц провёл на сборах в 120-й мотострелковой бригаде в Уручье. Напомню, это та, которая стоит в оцеплении на "Стелле". Поинтересовался у него настроениями среди срочников и офицеров.

Так вот. Приказ пока выполняют все, но в головах единообразия нет. Срочники, у кого есть телефон и доступ к интернету, настроены против режима, те у кого нет — верят пропаганде. Но в целом настроения 50 на 50. Среди офицеров так же, хотя в последнее время сомневающихся всё больше.

Кстати увольнения срочникам запрещены уже месяц, а офицеры на казарменном положении. Доступ к технике даже солдатам ограничен, территория части патрулируется. А это значит только одно — пособники режима не доверяют даже "своим".


Telegram-канал "Баста", 10 верасьня 2020 р.

 

 

У Гомлі пачаліся затрыманьні ўдзельнікаў акцый пратэсту і журналістаў


Праваабаронца Леанід Судаленка зазначыў, што з раніцы яму патэлефанавалі ўжо шэсьць чалавек, да якіх прыйшла міліцыя. Траіх зь іх затрымалі. Гэта ўдзельнікі акцый пратэсту ў Гомлі, у тым ліку і тыя, якія ўжо былі арыштаваныя за падзеі 9-11 жніўня.

"Свабодзе" вядома таксама пра затрыманьне журналіста-фрылансэра Андрэя Толчына. Актывіст Алег Левянец паведаміў, што яго шукае міліцыя.

Праваабаронцам "Вясны" вядомыя імёны некаторых затрыманых пад судом "Беларуськалію" са страйкамам: Інга і Вераніка Ліндарэнкі, Дзьмітры Галубовіч, Андрэй Шымкоў, Ірына Сьвірэйка. Таксама ў Менску затрымалі аднаго зь лідэраў страйкаму МТЗ Вадзіма Пайвіна, яго павезьлі ў Партызанскі РУУС.

Каля Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Сухога затрымалі выкладчыка інфарматыкі Вадзіма Бельскага. Таксама ў Гомлі затрымалі журналіста Андрэя Толчына. Раніцай у Віцебску падчас здымкаў быў затрыманы журналіст "Белсату" Зьміцер Казакевіч.

 


Пасьля акцыі ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным унівэрсытэце
пачаліся затрыманьні студэнтаў


Акцыя праходзіла на ганку ўнівэрсытэту ў падтрымку затрыманага ранкам выкладчыка Вадзіма Бельскага. Пасьля акцыі студэнты вярнуліся ва аўдыторыі, туды ж пайшлі міліцыянты. Між сабой яны перамаўляліся, што "трэба затрымаць усіх, хто быў з плякатам". Між тым у тэлеграм-чаце студэнтаў зьявіліся запісы пра затрыманьні. Дакладна вядома пакуль толькі пра аднаго затрыманага

 


"Бунтароў тэрмінова адправілі ў службовыя выправы".
Лу-кака прыехаў у Акадэмію навук пад аховай аўтазакаў


Як гавораць супрацоўнікі, адбор кандыдатаў на сустрэчу быў жорсткім — месяц таму навукоўцы масава далучыліся да патрабаваньняў адстаўкі Лу-какі і масава сталі ў пікеты салідарнасьці.

У прамове да аўдыторыі Лу-кака заявіў, што трэба разумна і прагматычна ацэньваць уласныя пэрспэктывы, а таксама "забясьпечыць пераемнасьць". Менавіта маладыя навукоўцы неўзабаве пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ініцыявалі страйк у акадэмічных інстытутах, пратэстуючы супраць фальсыфікацыі выбараў і міліцэйскага гвалту ў адносінах да мірных пратэстоўцаў.

 


Пасьля пратэстаў 6 верасьня Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы
і ацаніў шкоду ў  больш як $11 тысяч


Паводле СК, людзі "не падпарадкаваліся законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі і сталі віноўнікамі парушэньня працы грамадзкага транспарту, установаў і арганізацыяў". Шкода транспартнікам ацэньваецца ў больш як 30 тысяч рублёў ($11 474). Падазраванымі ў гэтай справе сталі чатыры чалавекі ад 18 да 32 рокаў.

Яшчэ адну крымінальную справу за хуліганства завялі на 18-рочную дзяўчыну. Паводле сьледзтва, яна балёнчыкамі з фарбай нанесла надпісы і пашкодзіла спэцсродкі.

Раней Лу-кака запатрабаваў прыцягнуць пратэстоўцаў да фінансавай адказнасьці за нанясеньне матэрыяльнай шкоды Менску.

У Гомлі затрымалі сябра Каардынацыйнай рады Гомельшчыны Сьвятлану Кароль. Як паведаміў яе сын, яна пасьпела толькі напісаць, што яе затрымліваюць і вязуць у 2-е аддзяленьне міліцыі.

У Шабанах затрымалі каля 10 чалавек з тых, хто стаў у "ланцуг салідарнасьці", пішуць нашыя чытачы.

 

 

Суд прызнаў незаконным страйк шахтароў "Беларуськалію"


У Менскім абласным судзе 11 верасьня разгледзелі пазоў аб’яднаньня "Беларуськалій" да страйкаму прадпрыемства. Судзьдзя Валянціна Караткевіч падтрымала пазоў "Беларуськалію" і прызнала забастоўку незаконнай.

У рашэньні суду сказана, што страйк прызнаны незаконным на ўвесь яго час. Прадстаўніца юрыдычнай службы Незалежнага прафсаюзу гарнякоў Марына Дубоўская сказала карэспандэнту, што яшчэ не прынятае рашэньне, ці будзе пастанова суду абскарджана.

— Яшчэ чакаем тэксту пастановы суду, толькі тады будзе вырашацца, што далей, — сказала юрыст НПГ.

У рашэньні суду адзначаецца, што асобныя працаўнікі "Беларуськалію" працягваюць страйкаваць.

Падчас суду заслухалі былога старшыню страйкаму Сяргея Шыца. Другі сустаршыня страйкаму Анатоль Бокун адбывае адміністрацыйны арышт.

Паводле Сяргея Шыца, у пачатку забастоўкі 17 і 18 жніўня страйкам прадстаўляў інтарэсы ад 6 да 7 тысяч працаўнікоў "Беларуськалію". Страйкавы камітэт сфармуляваў і перадаў кіраніцтву кампаніі ў асноўным палітычныя патрабаваньні, сярод якіх адстаўка Лу-какі і прыцягненьне яго да адказнасьці за фальсыфікацыю выбараў.

Але ў наступныя дні рашучасьць шахтароў зьнізілася. Сяргей Шыц палічыў страйк беспэрспэктыўным і выйшаў са страйкаму.

18 і 19 жніўня сталі зьбіраць інфармацыю пра колькасьць ахвочых далучыцца да страйку.

— Ад руднікоў прыяжджалі прадстаўнікі, яны казалі пра такую колькасьць, — сказаў Сяргей Шыц.

Але, паводле яго, агульнага сходу ўсіх працаўнікоў "Беларуськалію" і таемнага галасаваньня не было.

Былы сустаршыня страйкаму "Беларуськалію" Сяргей Шыц расказаў пра сход каля офісу аб’яднаньня 14 жніўня, зь якога пачаўся страйк.

Паводле Сяргея Шыца, прычынай сходу людзей, і ня толькі працаўнікоў аб’яднаньня, сталі вынікі выбараў і гвалт супраць пратэстоўцаў.

— Людзей абурылі факты гвалту міліцыі. Тое, што і ў нас у горадзе хапалі людзей, білі іх без ўсялякіх прычын. На сходзе вылучалі толькі палітычныя патрабаваньні, магу іх пералічыць, — сказаў Сяргей Шыц, але судзьдзя Валянціна Караткевіч яго спыніла.

Сяргей Шыц згадаў, што патрабаваньні на сходзе агучыў Анатоль Бокун, які запатрабаваў, каб цягам двух дзён на іх былі атрыманыя адказы. Аднак пасьля выходных нічога не зьмянілася і, з словаў Сяргея Шыца, працаўнікоў "Беларуськалію" гэта яшчэ больш абурыла.

— Людзі зразумелі, што іх не пачулі, тады і пачаліся размовы пра страйк, стыхійна пачалі фармавацца страйкамы на рудніках.

Прыходзілі людзі і падпісваліся за тое, каб страйкаваць. Таксама галасавалі за страйкам, абіралі ў страйкам па 2 чалавекі ад рудніка, — згадаў Сяргей Шыц.

— Ад пачатку былі толькі палітычныя патрабаваньні, але потым прыйшла інфармацыя, што адміністрацыя ў адказ на страйк зьбіраецца прыпыняць дзеяньне калектыўнай дамовы, і таму мы ўключылі ў сьпіс патрабаваньняў і захаваньне калектыўнай дамовы, — згадаў Сяргей Шыц.

Ён паведаміў, што а 18-й гадзіне 17 жніўня ў Салігорску адбыўся шматлюдны сход, на якім ён зачытаў пратакол аб стварэньні страйкаму і пералічыў патрабаваньні.

— Шмат людзей далучаліся і там, ставілі подпісы, — сказаў Сяргей Шыц.

Паводле Сяргея Шыца, 18 жніўня ён пабачыў, што ўдзельнікаў страйку стала менш.

А 14-й гадзіне Сяргей Шыц з паплечнікамі са страйкаму прыехаў да генэральнага дырэктара "Беларуськалію" Івана Галаватага, каб перадаць яму пастанову камітэту аб страйку зь пералікам патрабаваньняў, але дырэктара на працы не было. Толькі ўвечары Анатоль Бокун на прадпрыемстве перадаў Івану Галаватаму гэтыя рашэньні. Пазьней Бокун перадаў Шыцу адказ дырэктара — іхны страйк незаконны.

— Былі цяжкія дні, людзі ня ведалі, што далей рабіць. У выніку мы дзейнічалі як кляпан, каб не разарвала гэтую судзіну, — сказаў пра тыя дні Сяргей Шыц.

Судзьдзя спытала, ці карэктаваліся патрабаваньні страйкаму. Паводле Сяргея Шыца, на адным з паседжаньняў страйкаму 18 ці 19 жніўня гучала прапанова адысьці ад палітычных патрабаваньняў.

— Шмат чаго прапаноўвалі, але заставалася патрабаваньне спыніць генацыд супраць людзей, — сказаў Сяргей Шыц.

Паводле Сяргея Шыца, увайсьці ў страйкам яго прасілі калегі з працы. А 17 жніўня на паседжаньні ў офісе Незалежнага прафсаюзу гарнякоў ён сам прапанаваў абраць адразу двух сустаршыняў, што і зрабілі, абраўшы сустаршынямі страйкаму яго і Анатоля Бокуна.

Але ужо праз два дні, 19 жніўня, як кажа Сяргей Шыц, ён убачыў, што страйк ня мае пэрспэктываў, людзі пачалі выходзіць на працу, і на наступны дзень ён папрасіў выключыць яго са страйкаму.

— А ўжо 21 жніўня я прыйшоў да свайго кіраўніка і сказаў, што гатовы далей працаваць, — сказаў Сяргей Шыц.

Ён паведаміў, што на "Беларуськаліі" да яго захадаў не прымалі, але ў міліцыі зь ім размаўлялі.

 


Пракуратура зьбіраецца выяўляць незаконныя аб’яднаньні грамадзянаў,
дружыны самаабароны і органы самакіраваньня


Намесьнік генэральнага пракурора Аляксей Стук расказаў, як будзе выконваць даручэньні Лу-какі.

— Ужо сёлета краіна павінна вярнуцца да таго бясьпечнага пэрыяду, які характэрны для нашай дзяржавы. Генэральная пракуратура запатрабавала ад дзяржаўных органаў, уключна з МУС, СК, МНС, міністэрствамі аховы здароўя і адукацыі, прыняць меры для ліквідацыі парушэньняў і недахопаў у сфэры падтрымкі грамадзкага парадку, — цытуе Стука прэс-служба ведамства.

Як і загадаў Лу-кака, ведамства арганізавала выяўленьне ўсіх відаў шкоды, нанесенай у выніку масавых мерапрыемстваў, і забясьпечыць яго кампэнсацыю.

— Пад стратай разумеецца любая шкода, галоўным чынам маёмасная, прычыненая юрыдычнай асобе і гарадзкой гаспадарцы. Гэта можа быць пашкоджаньне транспарту, сродкаў камунікацыі, дарожных пакрыцьцяў, малых архітэктурных формаў, а таксама выдаткі на працу спэцыяльных службаў. За псаваньне маёмасьці прадугледжана і крымінальная адказнасьць, якая надыходзіць пры памеры шкоды звыш 1080 рублёў, — папярэдзіў чыноўнік.

У выпадку незабесьпячэньня правапарадку пракуроры будуць ужываць да кіраўнікоў дзяржаўных органаў і іншых арганізацыяў меры рэагаваньня. З Стукавых словаў, ужо прызнана недастатковай дзейнасьць кампэтэнтных органаў у прыцягненьні бацькоў да адказнасьці за ўцягваньне дзяцей у незаконныя масавыя захады.

— Пракурорам даручана аналізаваць стан грамадзкага парадку ў паселішчах, дысцыпліны ў працоўных калектывах, выяўляць прычыны і ўмовы, якія могуць спрыяць парушэньням. Кампэтэнтныя органы закліканыя выяўляць незаконныя фармаваньні, аб’яднаньні грамадзянаў (атрады дружын самаабароны, самакіраваньня), даваць праўную ацэнку і пры парушэньні закону неадкладна спыняць іх дзейнасьць, — заявіў намесьнік генэральнага пракурора.

 


Ля Чырвонага касьцёла ў Менску сілавікі затрымалі некалькі жанчын


Увечары 11 верасьня ля Чырвонага касьцёла ў Менску сілавікі пачалі затрымліваць жанчын.

Каля Чырвонага касьцёла на плошчы Незалежнасьці традыцыйна прайшла жаночая акцыя салідарнасьці: жанчыны выйшлі на плошчу з кветкамі і плякатамі. Яны паспрабавалі прайсьці ў касьцёл, але ўваход заблякавалі сілавікі ўчорных масках.

Жанчыны паспрабавалі зайсьці ўсярэдзіну, тады сілавікі сталі затрымліваць некаторых зь іх.

На відэа бачна, як прынамсі чатырох жанчын зацягнулі ў мікрааўтобус без апазнавальных знакаў. Жанчыны крычалі і спрабавалі супраціўляцца захопу. Журналістаў папрасілі адысьці.

За затрыманых жанчын паспрабавала заступіцца актывістка Ніна Багінская.

Крыху больш чым праз паўгадзіны ля касьцёла пачалася новая хваля затрыманьняў: сілавікі зноў накінуліся на жанчын, калі тыя заходзілі ў касьцёл. Адну пажылую жанчыну, якая прасіла не чапаць яе, бо яна калека, сілавікі груба схапілі, літаральна правалаклі па лесьвіцы і зацягнулі ў мікрааўтобус.


"Радыё Свабода", 11 верасьня 2020 р.

 


З лякарні знік збіты 12 жніўня падлетак,
якога СК назваў удзельнікам масавых беспарадкаў


8 верасня з лякарні знік 16-рочны Цімур Міцкевіч, паведамляе пошукава-выратавальны атрад "Анёл".

Хлопец знаходзіўся ў 2-й месцкай дзіцячай клінічнай лякарне (вул. Нарачанская, д. 17), адкуль 8 верасня каля 14:00 сышоў у невядомым кірунку і знік. Да гэтага часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.

13 жніўня Цімур трапіў у рэанімацыю 3-й дзіцячай бальніцы Менска. Яго даставілі ў бальніцу з РУУС з чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем мозгу, адкрытым пераломам скула-арбітальнага комплексу, сутаргавым сіндромам, параарбітальнай гематомай справа, множнымі ўдарамі мяккіх тканак і канечнасцяў, траўматычнымі эрозіямі рагавіцы абодвух вачэй. Хлопец у бальніцы знаходзіўся нейкі час у медыкаментознай коме.

3 верасня падлетка затрымалі і адвезлі на допыт у рамках арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі). Следчыя заявілі, што падлетак актыўна ўдзельнічаў у масавых беспарадках і датычны да ўзброенага нападу на кіроўцу грузавога аўтамабіля МАЗ. Па словах следчых, малады чалавек ёсць на запісах камер відэаназірання на вуліцы Прытыцкага 10 жніўня, дзе праходзілі акцыі пратэсту.

Як паведамілі ў сям'і падлетка, 3 верасня ў СК маладому чалавеку стала дрэнна — яго адправілі ў бальніцу. Нейкі час ён правёў у рэанімацыі, а ў дзень знікнення яго перавялі ў звычайную палату. Выпісваць яго на той момант яшчэ не збіраліся, распавялі блізкія хлопца. Па звестках сваякоў, на камерах відэазапісу відаць, што Цімур сустрэўся ў лякарні з дзяўчынай у белым плашчы, акулярах і з мядзведзем у руках. Медыкі і мама хлопца напісалі заяву ў міліцыю аб яго знікненні.

 


На тэрыторыі амбасады Швецыі сілавікі чакаюць выхаду
двух чалавек, што збіраліся прасіць прытулку


На тэрыторыі амбасады Швецыі ў Мінску зараз знаходзіцца жыхар Віцебска Уладзіслаў Кузнечык разам з бацькам Віталём. Іх выхаду чакаюць сілавікі, піша Белсат.

Паводле яго, іх спрабавалі затрымаць на акцыі 6 верасня ў Мінску, пырснулі ў вочы слезацечным газам, білі дубінкамі. Сын здолеў вызваліць бацьку, але, баючыся пераследу, Кузнечыкі чатыры дні хаваліся.

Сёння яны паспрабавалі патрапіць у амбасаду Швецыі ў Менску, каб папрасіць прытулку. Паколькі іх не пусцілі, яны пераскочылі цераз плот на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва.

Зараз, як распавёў Уладзіслаў Кузнечык, сілавікі атачылі амбасаду і чакаюць выдачы ўцекачоў.

 


У Гомелі затрымалі некалькі ўдзельнікаў акцый пратэсту і журналістаў


Праваабаронца Леанід Судаленка зазначыў, што з раніцы яму патэлефанавалі ўжо шэсць чалавек, да якіх прыйшла міліцыя. Траіх з іх затрымалі. Гэта ўдзельнікі акцый пратэсту ў Гомелі, у тым ліку і тыя, якія ўжо былі арыштаваныя за падзеі 9-11 жніўня.
"Свабодзе" вядома таксама пра затрыманне журналіста-фрылансера Андрэя Толчына.

Актывіст Алег Левянец паведаміў, што яго шукае міліцыя.

 


Затрыманы адзін з лідараў страйкаму МТЗ


Затрыманы Вадзім Пайвін, адзін з лідараў страйкаму МТЗ. Яго вязуць у Партызанскі РУУС, паведамляюць чытаы.

 


Міліцыя пачала "браць тлумачэнні" ў работнікаў авіязавода


У Баранавічах міліцыя пачала "браць тлумачэнні" ў работнікаў авіязавода, якія падпісалі адкрыты ліст з патрабаваннямі спыніць рэпрэсіі, пакараць фальсіфікатараў і правесці новыя выбары. Пад лістом падпісалася каля 400 работнікаў завода.

 


Новая тактыка дэманстрантаў


Новая тактыка дэманстрантаў: яны зрываюць з сілавікоў маскі ў выпадку палітычна матываваных затрыманняў. Вось як гэта было (глядзі відэа) на пікеце жанчын каля Мінскага абласнога суда, дзе судзілі пратэстуючых рабочых Беларуськалія.

Лукашэнкаўцы вярнуліся да сваёй практыкі да 12 жніўня. Яны нападаюць на групы людзей, якія выказваюць грамадзянскую пазіцыю, і затрымліваюць кагосьці з удзельнікаў, каб застрашыць астатніх.

Так пазаўчора былі затрыманыя 7 студэнтак Медуніверсітэта, а 8 верасня — каля ста ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з Марыяй Калеснікавай.

Усяго з пачатку прэзідэнцкай кампаніі ў краіне па палітыччных матывах было затрымана, як мінімум, 10 500 чалавек, а ў рэальнасці, верагодна, нашмат больш. Але, у адрозненне ад мінулых рокаў, гэта не спыніла пратэставы рух, які часам нагадваў птушку Фенікс.

Раней выпадкі, калі жыхары зрывалі маскі з сілавікоў, фіксаваліся ў Менску і Горадне. Скандаванне "Маскі будуць сарваныя" было папулярным і на 10-тысячным Жаночым маршы ў мінулую суботу.

 


Новая хваля затрыманняў у Гомелі


Праваабаронца Леанід Судаленка зазначыў, што з раніцы яму патэлефанавалі ўжо шэсць чалавек, да якіх прыйшла міліцыя. Траіх зь іх затрымалі. Гэта ўдзельнікі акцый пратэсту ў Гомелі, у тым ліку і тыя, якія ўжо былі арыштаваныя за падзеі 9-11 жніўня.

Затрыманы журналіст-фрылансер Андрэй Толчын. Жыхар Гомеля Алег Левянец паведаміў, што яго таксама шукае міліцыя.

 


Сталі вядомыя імёны затрыманых каля суда ў Менску


У Менску каля будынку абласнога суда затрымалі тых, хто прыйшоў падтрымаць стачкам "Беларуськалія" ў судзе. Сярод затрыманых Інга і Вераніка  Ліндарэнкі, Дзмітрый Галубовіч, Андрэй Шымкоў, Ірына Свірэйка.

Магчыма, новая хваля затрыманняў звязаная з жаданнем уладаў зменшыць маштаб акцый пратэсту напярэдадні візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву, які мае адбыцца 14 верасня.

 


Шматлікія затрыманні і суды напярэдадні візіту Лу-какі ў Маскву


Вось інфармацыя з Магілёва.

Магілёўца Васіля Плешкунова асудзілі на 10 сутак за "парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Затрыманыя таксама Сяргей Пехцераў і Юрый Кірэеў.

Уладлена Зубава, работніка "Магатэкса", міліцыя забрала проста з працоўнага месца.Пратакол складзены на Аляксандра Сцерліна.

Магчыма, новая хваля затрыманняў звязаная з жаданнем уладаў зменшыць маштаб акцый пратэсту напярэдадні візіту Лу-какі ў Маскву, які мае адбыцца 14 верасня.

Усяго з пачатку прэзідэнцкай кампаніі ў краіне па палітычных матывах было затрымана, як мінімум, 10 500 чалавек, а ў рэальнасці, верагодна, больш. Але, у адрозненне ад мінулых рокаў, гэта не спыніла пратэставы рух, які часам нагадваў птушку Фенікс.

 

Аўтазк перад домам Якуба Коласа


Аўтазк з дзяржаўным сцягам перад домам Якуба Коласа, у дворыку за Акадэміяй Навук. Сёння ў АН выступае Лу-кака, а сілавікі цікуюць, каб паблізу не было акцый пратэсту.

 


Заблокировали счета PandaDoc


Заблокировали счета ИТ-компании PandaDoc. Без зарплат остались более 250 сотрудников.

 


Прафкамы універсітэтаў пачалі аказваць матэрыяльную дамапогу студэнтам


Такога раней не бывала. Прафкамы студэнтаў прынамсі чатырох універсітэтаў пачалі аказваць матэрыяльную дамапогу студэнтам, затрыманым ці пацярпелым падчас акцый пратэсту.

Гэта ВНУ як сталіцы, так і рэгіёнаў.

Салідарнасць афіцыйных прафкамаў — гэта новае для Беларусі, і адлюстроўвае настроі ў ВНУ.

 


Людзі ў масках атачылі амбасаду Швецыі


Ціхары сядзяць на вуліцы, каля лесвіцы, а сілавікі ў форме стаяць каля галоўнага ўвахода.

Паводле звестак "Белсата", яны спрабавалі злавіць удзельніка пратэстаў, які пераскочыў цераз плот амбасады.

На тэрыторыі амбасады Швецыі ў Менску зараз знаходзіцца жыхар Віцебска Уладзіслаў Кузнечык разам з бацькам Віталём. Іх выхаду чакаюць сілавікі.

Паводле яго, іх спрабавалі затрымаць на акцыі 6 верасня ў Менску, пырснулі ў вочы слезацечным газам, білі дубінкамі. Сын здолеў вызваліць бацьку, але, баючыся пераследу, Кузнечыкі чатыры дні хаваліся.

Сёння яны паспрабавалі патрапіць у амбасаду Швецыі ў Менску, каб папрасіць прытулку. Паколькі іх не пусцілі, яны пераскочылі праз плот на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва.

Зараз, як распавёў Уладзіслаў Кузнечык, сілавікі атачылі амбасаду і чакаюць выдачы ўцекачоў.

 

Студэнты Гомельскага ўніверсітэта ім Сухога выйшлі на ганак ВНУ


Студэнты Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ім Сухога выйшлі на ганак ВНУ з плакатамі ў знак салідарнасці з затрыманым уранку выкладчыкам інфарматыкі Вадзімам Бельскім.

Пасля акцыі студэнты вярнуліся ва аўдыторыі, а ва ўніверсітэт увайшлі міліцыянты. Яны шукаюць студэнтаў, якія былі з плакатамі.

 


Актыўных рабочых спрабуюць "папярэдзіць" аб экстрэмізме.
Юрыст: "Можна не падпісваць"


Супрацоўнікі аднаго зь менскіх прадпрыемстваў расказалі, што сілавікі аб’яжджаюць людзей паводле нейкага сьпісу. Мужчына мяркуе, што на прадпрыемствах і ў іншых працоўных і навучальных калектывах складаюць сьпісы людзей, на якіх можна ўзьдзейнічаць такога кшталту "папярэджаньнямі".

— Я сказаў, што нават кропку на гэтай паперы не пастаўлю, — кажа ён. — Мой таварыш напісаў, што ён з гэтай паперай ня згодны. Але трэба ўсіх папярэдзіць, што падпісваць такую паперу небясьпечна».

Юрыст праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч кажа, што падпісваць падобны дакумэнт у людзей абавязку няма, і адмова ад падпісаньня ня мусіць мець аніякіх прававых наступстваў.

 


У Хойніках чалавека аштрафавалі за мітынг,

на якім выступала кіраўніцтва раёна


16 жніўня мітынг у Хойніках Гомельскай вобласьці сабраў каля 200 чалавек. На пытаньні людзей адказвалі старшыня райвыканкаму, начальнік міліцыі і пракурор. Яны запэўнівалі, што грамадзяне ня робяць нічога супрацьзаконнага.

11 верасьня былога сьледчага Ігара Кучарава аштрафавалі на 135 рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Яшчэ двое атрымалі штрафы па 54 рублі. Некалькі працэсаў працягваюцца.

— Улады не хацелі нікога з нас караць. Але праз тыдзень пасьля акцыі, відаць, ім паступіла замова на нас. На маім судзе міліцыянт так і сказаў, што даведаўся, што акцыя несанкцыянаваная, толькі праз тыдзень, — расказаў адзін з падсудных Мікалай Сьцешыц.

 


Міліцыя прыйшла ў рэдакцыю Hrodna.life,
таму што заўважыла бел-чырвона-белы сцяг у акне


Каля 16:40 у рэдакцыю Hrodna.life прыйшлі два супрацоўніка міліцыі. Яны паведамілі, што ўбачылі бел-чырвона-белы сцяг у акне рэдакцыі. Пачалі адміністрацыйны працэс па арт. 21.13 КоАП — Парушэнне архітэктурнага рашэння фасада будынка або збудаванні.

 


П'яныя бадзягі зразаюць стужкі


П'яныя бадзягі пад наглядам міліцыі зразаюць стужкі на Грушаўцы, сцвярджаючы, што яны работнікі ЖЭСа. Але ж чытачы паведамляюць, што тэрыторыя належыць таварыству ўласнікаў.

 


"Мама, они тебя зовут, они тебя заберут!"


Это видео снято во "Дворе перемен", на нем 9-летняя девочка, её мама Елена, соседи и милиционеры.

Мама девочки рассказала, что ее дочь играла на улице, рисовала мелками. В какой-то момент она прибежала сильно испуганная со словами: "Мама, они тебя зовут, они тебя заберут!".

Со слов мамы, на асфальте были нарисованы слова "Жыве Беларусь". После милиционер говорил, что нарисован был и бчб-флаг.

На улице было два милиционера, ни один не представлялся. Один из них сказал, что девочка "рисовала запрещённую символику".

Со слов мамы, милиционер при ней звонил в комиссию по делам несовершеннолетних, говорил, что они уже выехали, чтобы провести беседу. Но в итоге никто не приехал. Женщина говорит, что милиционер предложил ей самой поговорить с ребёнком.


"Наша Ніва", 11 верасьня 2020 р.

 


Карнікі жорстка затрымалі дзяўчат-пратэстоўцаў каля Чырвонага касцёла


Карнікі жорстка затрымалі дзяўчат-пратэстоўцаў ля чырвонага касцёла. На дапамогу кінулася легендарная Ніна Багінская, але звяры ў балаклаве груба адштурхнулі яе і пачалі круціць разам з дзяўчатамі, піша тэлеграм-канал МКБ.

 


Гомельскія "партызаны"


Усё места стала бел-чырвона-белым.

Месцечы ўсё больш актыўна ўліваюцца ў так званы арт-партызанінг. Хтосьці вешае стужачкі на платах і дрэвах, хтосьці малюе на гаражах, хтосьці вывешвае на балконах сцягі. Не засталіся па-за ўвагай і дрэвы — яны таксама прынялі бел-чырвона-белую афарбоўку.

Чытачы "Сильных Новостей" падзяліліся з рэдакцыяй фотаздымкамі. Глядзіце, што цяпер адбываецца ў месце.

 


Памочнік пракурора Ленінскага раёна Менска падаў у адстаўку на знак пратэсту


"Я даваў прысягу абараняць Канстытуцыю, а не парушаць законы краіны".

Мы пераможам. Гонар маю! Памочнік пракурора Ленінскага раёна Менска Арцём Гузікаў сёння падаў у адстаўку на знак пратэсту супраць дзеянняў уладаў, піша тэлеграм-канал "Баста!".

"Я даваў прысягу абараняць Канстытуцыю, а не парушаць законы краіны, — напісаў ён. — Мы пераможам. Гонар маю!"

 


Менск спыніўся ў вячэрніх заторах


Кіроўцы і пешаходы заблакавалі рух у знак пратэсту.

Вячэрнія заторы зараз назіраюцца па ўсім Менску.

У 17:00 на МКАД і некаторых ключавых скрыжаваннях сталіцы кіроўцы і пешаходы заблакавалі рух, паведамляе тэлеграм-канал "Кіроўцы 97%".

 

 

Менчукі выйшлі на акцыі салідарнасьці ў сваіх раёнах


Сёньня менчукі ў чарговы раз выйшлі на акцыі салідарнасьці ў сваіх раёнах.

Ланцуг салідарнасьці паўстаў на вуліцы Філімонава ды ў Серабранцы, а народныя гуляньні ўладкавалі на вуліцы Ракасоўскага.

20:05 Сухарава, Менск. У менскім мікрараёне кожны вечар вельмі шумна.

Жыхары Чырвонага Бору ў Менску выйшлі на акцыю салідарнасьці.

Адзін — за ўсіх, а ўсе — за аднаго!

"Што нам снег, што нам спёка, што нам дожджык праліўны", — так думаюць адважныя жыхары з мікрараёна Чырвоны бор ў Менску.

 

20:06 Канцэрт сёньня праходзіць і ў Новай Баравой.

"Новая Баравая гуляе з размахам! Такое адчуванне, што на канцэрце сабраўся амаль увесь раён!" — піша тэлеграм-канал "Мая краіна Беларусь".

 

22:05 Двор Менск-Мір адкрыў свой мурал.

 

22:18 Копішчы, Менскі раён, людзі сабраліся цэлым дваром.


22:39 У Маяку Менска гуляньня перараслі ў паўнавартасны канцэрт.

Пра гэта піша тэлеграм-канал "Баста".


"Хартыяъ97%", 11 верасьня 2020 р.

 


Затрыманні ўвечары 10 верасня


У аграгарадку Лашаны Менскага раёна людзі выйшлі на ланцуг салідарнасці. Прыехала міліцыя і затрымала мінімум 2 чалавек — Станіслава Бакіноўскага і Максіма Ганесту. Іх павезлі ў Заслаўскі РАУС.

У Менску ў Серабранцы затрымалі:

Аляксандра Жука (РУУС Заводскага раёна), Васіля Мірончыка,
Віктара Яўмененку (адвезлі ў лякарню хуткай дапамогі, бо разбіты твар),
Паўла Лазара (Ленінскі РУУС),
Віталя Мілашэўскага (Ленінскі РУУС),
Паўла Каржанеўскага (адвезлі ў лякарню хуткай дапамогі),
Дзмітрыя Грыба (Ленінскі РУУС).

Каля ЖК Каскад затрымны Мікіта Бажкоў.

 


Пятніца пачалася з затрыманняў


Раніцай у Віцебску падчас здымкаў быў затрыманы журналіст "Белсату" Зміцер Казакевіч. Да яго падышлі двое супрацоўнікаў міліцыі, пасадзілі ў аўтамабіль і звезлі. Затым паведамілі, што затрыманы да суда ў панядзелак па арт. 23.34 КаАП.

У Менску каля будынку абласнога суда затрымалі тых, хто прыйшоў падтрымаць стачкам "Беларуськалія" ў судзе. Сярод затрыманых Інга і Вераніка  Ліндарэнкі, Дзмітрый Галубовіч, Андрэй Шымкоў, Ірына Свірэйка.

Таксама ў Менску затрыманы адзін з з лідэраў страйкаму МТЗ Вадзім Пайвін. Яго павезлі ў Партызанскі РУУС.

Каля Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Паўла Сухога затрымалі выкладчыка інфарматыкі Вадзіма Бельскага.

Таксама ў Гомелі затрыманы журналіст Андрэй Толчын.


ПЦ "Вясна", 11 верасьня 2020 р.

 


Срываем алаклавы с чёрнорубашечников!


Лошкипетушки снова трусливо нападают на мирных людей. И сегодня мы расскажем, что же ими движет!

Кроме специальной обильной подкормки от своего трёхпроцентного хозяина, их ещё кое-что мотивирует ходить на задних лапках перед узурпатором.

Все понимают, что именно трёхпроцентный отдал приказ на убийства, пытки и аресты после выборов. Но главным ответственным за исполнение кровавых приказов стал старый проверенный мясник Виктор Шейман.

Именно Шейман, а также Караев с подчинёнными стали главными исполнителями плана узурпатора насчёт зверских расправ.

Самое мерзкое, насколько цинично работал Шейман, чтобы замазать кровью белорусов максимальное количество приспешников Лу-каки. Люди Шеймана собирали записи с РУВД и сами снимали происходящее на видео в Окрестина, чтобы иметь прямой компромат на садистов.

Эти записи заставляют дрожать многих карателей. Они понимают, что в любой момент Шейман может всех слить.

Кроме этого любопытный факт. Зверства бандитов довели до того, что в ночь с 10 на 11 августа к Вакульчику пришли отставные генералы КГБ и убеждали прекратить насилие. Мы не знаем, что точно ответил или предпринял Вакульчик, но недавно он лишился поста председателя КГБ.

Но пора о самом вкусном. На днях кибер-партизаны (настоящие герои) передали нам базу с десятками тысяч личных данных особей из структур оккупантов. Если в ближайшие дни они не остепенятся, то на следующей неделе у лошковпетушков начнётся новая жизнь в лучах народного внимания.

ВАЖНО: если вы работали в МВД и уволились в период августа-сентября, просьба срочно скинуть в бот @militsiya_s_narodom_bot фото справки о прохождении службы, чтобы мы вас исключили из базы.

А остальным даём неделю на пробуждение совести и заявления своей позиции. Мы знаем, что там ещё остались честные люди, которые не хотят исполнять преступные приказы.

Пора переходить на сторону народа. Иначе ваша жизнь уже никогда не будет прежней!

Сегодня у Менского Областного суда девушка стянула маску с очередного тихаря. Он, конечно же, сразу испугался и применил против девушки метод брутального задержания.

Тихарём оказался Яковцев Сергей Владимирович, 1986 года рождения, из небольшой деревни Пружанского района Берестейской области.

Адрес прописки:
г. Менск, ул. Героев 120 дивизии, 46
Адрес для почтовых отправлений:
г. Менск, ул. Семеняко, 15
Предполагаемый телефон: +375295838274

Если вы были свидетелями данных событий или знаете этого человека, напишите нам @belarus_blacklist_bot


Telegram-канал NEXTA Live, 11 верасьня 2020 р.

 

 

32 чалавека затрымалі 11 верасня на акцыях пратэсту ў Беларусі


Да разгляду спраў у судзе за кратамі засталіся 18 чалавек, паведаміла МУС.

Усяго міліцыя налічыла 12 праўладных і 13 пратэставых акцыяў, пра затрыманні ідзе гаворка толькі на апошніх.

 


Віталь Кузнечык з татам пераначавалі ў амбасадзе Швецыі


Ім прадаставілі ежу, ваду і месца для сну. Супрацоўнікі амбасады ставяцца да раптоўных гасцей лагодна. Далейшых планаў Віталь пакуль не мае, пакуль яны проста чакаюць.

— Мы бачылі, як нехта хадзіў за плотам і здымаў на камеру. Але зараз да вокнаў не падыходзім, — распавёў Віталь.

 


Затрымалі мужчыну, які зрабіў заўвагу тым, хто зразаў БЧБ стужачкі


"Сёньня на вул. Шчорса затрымалі мужчыну, які проста зрабіў заўвагу тым, хто зразаў БЧБ стужачкі з парапету. За гэта мужчыну затрымалі. Як бачыце, ён быў з сабакам, і быў змушаны адпусціць сабака, у надзеі што жыхары Грушаўкі будуць салідарныя ды выратуюць сабака. Сабака па-ранейшаму не знойдзены. Натуральна, ён ў стрэсе. Невядома, ці ёсьць добрыя людзі, якія гатовыя даць прытулак сабаку, пакуль ягоны гаспадар ня выйдзе на волю. Калі ласка! Сабаку трэба знайсьці ды ўзяць яе на ператрымку! Цяпер ян павінен бегаць у раёне Грушаўкі..." — звярнулася да нас чытачка і даслала відэа, як сабака спрабуе бегчы за гаспадаром, якога вядуць міліцыянты.


"Белсат", 12 верасьня 2020 р.

 


12 бел-чырвона-белых сьцягоў залуналі 12 верасьня ў самым цэнтры Менску


Раніцай 12 верасьня на даху шматпад’ездавага дому на вуліцы Старажоўскай у Менску залуналі 12 нацыянальных бел-чырвона-белых сьцягоў.

У суседнім доме жыве пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, якая з сваіх вокнаў магла бачыць сьцягі. У апошнія дні на нобэлеўскую ляўрэатку ціснуць сілавікі — яна засталася апошняй зь сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, каго не арыштавалі і ня выціснулі за мяжу. Каб перадухіліць затрыманьне, у яе кватэры знаходзяцца эўрапейскія дыпляматы.

 


У Дзень места над Гомлем залунаў нацыянальны сьцяг


Ранкам 12 верасьня невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг на вежы ў цэнтры места, у палацава-паркавым ансамлі. Якраз у гэты час на набярэжнай ракі Сож пачынаўся канцэрт, на якім прысутнічала кіраўніцтва места. Цяпер сьцяга на вежы няма.

 


Трое сутак арышту за салідарнасьць.
Гомельскага выкладчыка пакаралі за пікет у падтрымку салігорскага шахтара


Вадзім Бельскі, выкладчык інфарматыкі Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Сухога, асуджаны на трое сутак адміністрацыйнага арышту. Як паведамляе карэспандэнт Свабоды, у ІЧУ таксама ўтрымліваецца Яўген Малікаў — выкладчык БелДУТ, гісторык, краязнаўца. Ён прысутнічаў на пікеце і, у сваю чаргу, падтрымаў Вадзіма Бельскага. Пасьля гэтага яго затрымалі і зьмясьцілі да суду ў ізалятар.

11 верасьня кандыдат эканамічных навук Вадзім Бельскі выйшаў да галоўнага корпусу ВНУ на адзіночны пікет. У руках выкладчык трымаў плякат у падтрымку салігорскага шахтара Юрыя Корзуна, які на знак пратэсту супраць беззаконьня ў краіне прыкаваў сябе кайданкамі ў забоі.

 


Лу-кака сабраў нараду зь сілавікамі


Тым часам Лу-кака сёньня ўвечары сабраў нараду зь сілавікамі ў Палацы Незалежнасьці, паведаміў блізкі да кіраўніка Беларусі ананімны Тэлеграм-канал "Пул первого".

 


"Нясуць небясьпеку пажару".
Чыноўнік Менскага гарвыканкаму патлумачыў, чаму здымаюць бел-чырвона-белыя сьцягі


Падчас прамой тэлефоннай лініі 12 верасьня з намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму Арцёмам Цуранам у яго пацікавіліся, ці законна вывешваць чырвоныя і белыя стужкі на аб’ектах гарадзкой інфраструктуры.

"Ініцыятыва грамадзян не павінна быць самавольнай. Праз 2–3 месяцы гэтыя стужачкі ператворацца ў неахайныя шматкі, якія ня будуць несьці эстэтычнага эфэкту. Большасьць людзей падобныя ініцыятывы раздражняюць, калі кожны дзень зьяўляюцца надпісы, стужкі, сьцягі ў неўстаноўленых месцах", — цытуе чыноўніка агенцтва "Менск-Навіны".

— Вывешваньне сьцягоў на бальконах, фасадах дамоў стварае пажаранебясьпечную сытуацыю. Палатном завешваюць некалькі паверхаў. Як правіла, гэта штучныя тканіны, лёгкаўзгаральныя. У выпадку ўзгараньня могуць пацярпець людзі, — аргумэнтаваў Арцём Цуран.

 


Роварны прабег салідарнасьці ў Менску


З боку плошчы Перамогі ў бок плошчы Якуба Коласа праехала калёна раварыстаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Празь некалькі хвілін — аўтазакі і мікрааўтобусы без нумароў.

 


На плошчы Незалежнасьці ў Менску — праўладны мітынг


Праспэкт Незалежнасьці ў Менску перакрылі сілавікі. Тым часам на плошчы Незалежнасьці сабралася нейкая акцыя пад чырвона-зялёнымі сьцягамі.

 


Мужчына не паехаў на зялёнае сьвятло,
каб не прапусьціць бусік без нумароў — яго брутальна затрымалі


Драматычны эпізод адбыўся на вуліцы Максіма Багдановіча. Кіроўца спыніўся, каб прапусьціць калёну жанчын. Празь нейкі час пад'ехаў бусік, зь якога выбеглі сілавікі ў зялёнай форме без апазнавальных знакаў, выцягнулі з машыны гэтага кіроўцу і павялі ў мікрааўтобус. Проста за тое, што ён прапускаў калёну жанчын і ня ехаў на іх.

Дэманстранткі акружылі мікрааўтобус, не даючы яму зьехаць. Тады пад'ехаў другі, зь якога выскачылі сілавікі і раскідалі жанчын у розныя бакі. Затрымалі і яшчэ аднаго мужчыну, які проста стаяў на прыпынку і здымаў усё на тэлефон.

 


Жаночая акцыя ў Горадні


Каля сотні дзяўчат і жанчын у Горадні прыйшлі на прыступкі ўнівэрмагу "Нёман" у цэнтры места. На Савецкай вуліцы ў розных месцах стаяць некалькі машын міліцыі. Міліцыянты ў форме падышлі да дзяўчат і папярэдзілі, што тыя стаяць незаконна.

Дзяўчаты сьпяваюць "Тры чарапахі", "Воины света", "Купалінку". Водзяць карагоды. Скандуюць "Жыве Беларусь!", "Саджайце дрэвы, а не людзей!". Некаторыя ў руках трымаюць сувэнірныя паперкі ў выглядзе даляраў.

Дзяўчаты сарвалі зь "ціхара", які здымаў іх на камэру, маску. Той сышоў. Дзяўчаты разышліся.

 


"Дарослыя людзі, брыгадзіры плакалі".
Сустаршыня страйкаму "Беларуськалію" распавёў, як забастоўка перастала быць масавай


Менскі абласны суд 11 верасьня прызнаў незаконным страйк на "Беларуськаліі", які прайшла 17 і 18 жніўня. Каля будынку суду, дзе людзі сабраліся падтрымаць прадстаўнікоў страйкаму, затрымалі некалькі чалавек.

У страйку на "Беларуськаліі" прымалі ўдзел 620 работнікаў — пра такую колькасьць казалі ў судзе. Дваццаць чалавек працягваюць страйкаваць і адмаўляюцца выходзіць на працу. Некалькі чалавек звольнілі, сустаршыню страйкаму Анатоля Бокуна арыштавалі. Адзін з шахтароў "Беларуськалію" напярэдадні пасяджэньня суду прыкаваў сябе кайданкамі ў шахце — у знак пратэсту супраць дзеяньняў кіраўніцтва.

Яўгенія Котляр з тэлеканалу "Настоящее время" зьвязалася з сустаршынём страйкаму Аляксандрам Новікам, і вось што ён распавёў пра тое, як кіраўніцтва "Беларуськалію" запалохвае пратэстоўцаў.

 


Да 20 працаўнікоў "Беларуськалію" працягваюць бестэрміновы страйк


"Палітычныя патрабаваньні ў галовах шахтароў засталіся"


— Падведзены грунт, каб звальняць страйкоўцаў, але мы будзем іх бараніць праз усе магчымыя законныя захады, — гэтак лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук пракамэнтаваў рашэньне Менскага абласнога суду аб прызнаньні незаконным страйку працаўнікоў "Беларуськалію".

Да 20 працаўнікоў "Беларуськалію" працягваюць удзел у страйку, не зьяўляючыся на працу. Такую лічбу назваў былы сустаршыня страйкаму "Беларуськалію" электрамэханік 2-га рудніка Сяргей Чаркасаў.

— Час залечвае сінякі і раны, але палітычныя патрабаваньні ў галовах людзей засталіся. Крыніца незадаволенасьці нікуды ня зьнікла, і мы ўсе яе ведаем, — мяркуе Чаркасаў.


Страйкоўцы на "Беларуськаліі" працягнуць забастоўку на падставе дакумэнту ААН


Страйкавы камітэт "Беларуськалію" паведаміў, што працягне забастоўку на прадпрыемстве, грунтуючыся на Міжнародным пакце ААН "Аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах" і на пункце працоўнага заканадаўства аб прыярытэце нормаў міжнароднага права. У сваім паведамленьні страйкам папрасіў прабачэньня перад працоўнымі за некарэктнае афармленьне забастоўкі напачатку.

"Іншага рашэньня суду не магло быць апрыёры, паколькі ва ўладзе і ў судах памагатыя хунты, іх выракі загадзя падрыхтаваныя. На забойства і згвалтаваньне людзей рэакцыя работнікаў нашага прадпрыемства, як і народа ўсёй краіны, была неадкладнай. Мы абвясьцілі бестэрміновы страйк і агучылі патрабаваньні", — гаворыцца ў тэлеграм-канале страйкаму "Беларуськалія".

 


Стала вядома, колькі пацярпелых у Менску зьвярнуліся па дапамогу
ад пачатку пратэстаў і якія дыягназы ім паставілі


У распараджэньні парталу Tut.by аказаўся дакумэнт пад назвай "Звароты вуліца_з 09.08.2020". У ім дадзеныя больш за 1100 чалавек, якія зьвярталіся па мэдычную дапамогу, а таксама апісаньне траўмаў.

Tut.by змог праверыць гэтую інфармацыю ў пяці клініках Менска, іх дадзеныя практычна цалкам супадаюць з тымі, што пазначаныя ў дакумэнце.

Насупраць аднаго "невядомага" ўказаная "сьмерць да прыезду". Верагодна, гэта быў Аляксандр Тарайкоўскі: названыя час і месца супадаюць з абставінамі яго сьмерці.

Згодна з дакумэнтам, у Менску дапамога спатрэбілася 1140 асобам.

 


Жаночы марш у Менску пачаўся з затрыманьняў


Ужо некалькі тысяч жанчын сабраліся перад Ратушай. Запоўненая ўся пляцоўка. Дзяўчына трымае плякат "Змагайся як Маша". Некалькі чалавек б’юць чарпакамі па накрыўках ад рондляў, ствараюць гучны шум. Міліцыянты ўжо папярэдзілі жанчын, што акцыя несанкцыянаваная.
Пад’ехалі мікрааўтобусы з танаванымі шыбамі, пачаліся затрыманьні. Натоўп скандуе "Пайшлі прэч!". Жанчыны становяцца ў счэпкі, спрабуюць абараніць адна адну. Затрыманьні жорсткія.

На вачах нашага карэспандэнта жанчынам удалося абараніць некалькіх сваіх паплечніц ад затрыманьняў.

У некалькіх сілавікоў сарвалі балаклавы, жанчыны грукаюць у шыбы аўтобусаў, дзе знаходзяцца захопленыя. Яны заблякавалі аўтобусы з затрыманымі, крычаць "Выпускай!".

 

Менск: жорсткія затрыманьні падчас жаночай акцыі


На плошчы Свабоды працягваюцца вельмі жорсткія затрыманьні. На вачах журналіста Свабода сталую жанчыну валакуць па зямлі. Пад’ехалі 9 мікрааўтобусаў і адзін аўтобус, яны рухаюцца па самой плошчы Свабоды.

Вельмі шмат сілавікоў у балаклавах, зялёнай форме, жанчын затрымліваюць у бліжэйшых кавярнях, цягнуць па зямлі.

Жанчыны крычаць "Наш душаць! Ганьба!". Спрабавалі затрымаць Ніну Багінскую, але яе адбілі жанчыны. Затрымалі ўжо дзясяткі жанчын. Удзельніцы Маршу пакуль разышліся вакол плошчы Свабоды.

Некалькі соцень жанчын сілавікі заблякавалі каля рэстарацыі "Гамбрынус". Журналістаў адагналі. На плошчу Свабоды заехалі 5 аўтазакаў. Людзі крычаць "Фашысты!", не даюць ім праехаць.

 


Сілавікі разагналі жанчын, якія сабраліся на марш ў Менску.

Частку затрымалі


Амаль скончылася зачыстка на плошчы Свабоды. Частка жанчын змагла ўцячы. Як мяркуецца, затрыманыя сотні жанчын. Сілавікі шукаюць жанчын па дварах, журналістаў адціскаюць з плошчы.

Плошча зачышчаная, аўтазакі зьехалі. Багінская стала перад аўтазакам, спрабавала не прапусьціць іх, але міліцыянты адштурхнулі яе ў бок. Дзясяткі жанчын яшчэ застаюцца на плошчы.

 


Менск: Калёна жанчын ідзе у бок Нямігі


На плошчу Свабоды з боку касьцёла выходзіць калёна жанчын. Яны трымаюць рондалі і чарпакі. Тыя, хто заставаўся на плошчы Свабоды, далучаюцца да гэтай калёны. Калёна рухаецца па праспэкце Пераможцаў у бок Нямігі, да яе ўвесь час далучаюцца людзі. Цяпер у ёй некалькі сотняў чалавек.

Вуліца Інтэрнацыянальная заблякаваная сілавікамі.

Сілавікі спрабавалі затрымаць журналістку тэлеканалу Белсат Кацярыну Андрэеву падчас жывой трансьляцыі. Але спроба была няўдалая.

 


На Жаночым маршы ў Менску зноў затрыманьні.

Затрыманыя і журналісты "Белсату"


Калёна жаночага Маршу дайшла да Нямігі і павярнула ў бок Траецкага прадмесьця. Жанчыны рухаюцца па ходніках.

Пад мостам на Нямізе ізноў пачаліся затрыманьні жанчын. Затрымалі 4 жанчын і кагосьці з журналістаў.

Журналістаў тэлеканалу "Белсат" Кацярыну Андрэеву і Максіма Калітоўскага, якія вялі стрым, затрымалі ў жывым эфіры. Іх завезьлі ў РУУС Кастрычніцкага раёну, канфіскавалі тэхніку, пагражалі надзець кайданкі, паведамляе "Белсат".

Жанчыны рухаюцца да Палацу спорту па праспэкце Пераможцаў.

 


Менск: жанчыны крычаць "Выпускайце нашу Машу"


Калёна Жаночага маршу рухаецца ў бок "тусовачнай" вуліцы Зыбіцкай. Жанчыны крычаць "Выпускайце нашу Машу", "Далучайся!" і "Жыве Беларусь!".

 


Менск: з боку Опэрнага тэатру ідзе яшчэ адна калёна жанчын


З боку Опэрнага тэатру ў кірунку вуліцы Інтэрнацыянальнай ідзе вялізная калёна жанчын. Яны маюць злучыцца з калёнай, якая ідзе па Зыбіцкай.

Цяпер калёна ў 3 тысячы чалавек рухаецца ў бок праспэкту Незалежнасьці.

 


Жаночы марш ідзе па праспэкце Незалежнасьці


Калёна жанчын ужо на праспэкце Незалежнасьці — яны дайшлі да цырку і павярнулі ў бок плошчы Перамогі.

Жаночы марш заняў частку праспэкту Незалежнасці ад плошчы Перамогі да вуліцы Янкі Купалы.

На скрыжаваньні праспэктаў Машэрава і Незалежнасьці дзьве калёны жанчын аб’ядналіся ў адну.

"Вярніце нашую Машу!" — з такімі лёзунгамі марш жанчын прыйшоў на плошчу Перамогі.

Ідзе ў калёне і актывістка Ніна Багінская.

 

Менск: Жаночы марш ідзе па праспэкце ў бок плошчы Якуба Коласа


Жаночы марш рухаецца далей па праспэкце ў бок плошчы Якуба Коласа. Часам зьяўляюцца мікрааўтобусы без нумароў, але нікога не затрымліваюць.

Тым часам жанчыны працягваюць рух у бок плошчы Якуба Коласа. Чуваць воклічы "Выпускай!".

Ёсьць паведамленьні, што праспэкт з таго боку перакрыты, пускаюць толькі грамадзкі транспарт

 


Менск: Частка калёны перайшла на другі бок праспэкту, частка павярнула назад


Калёна спынілася на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці з вуліцай Дарашэвіча. Жанчынам паведамілі, што ў раёне Акадэміі навук ёсьць сілавікі.

Празь нейкі час жанчыны вырашылі перайсьці на другі бок праспэкту, дзе Маскоўска-Венскі гандлёвы цэнтар. Людзей так шмат, што рух на праспэкце на некалькі хвілін перакрыты. Гэтая частка калёны пачынае рух назад у бок плошчы Якуба Коласа.

Жанчыны прагналі групу журналістаў "Россия сегодня". Абступілі іх і крычалі: "Прыдыбайла, сыходзь!", "Раша тудэй, вали домой!". Адзін з журналістаў спрабаваў давесьці, што ён не Прыдыбайла. Урэшце журналісты перайшлі на другі бок праспэкту.

Галава маршу спынілася каля філярмоніі.

 


У Менску падчас Жаночага маршу затрымалі раварыста

 

На скрыжаваньні Машэрава і Незалежнасьці спыніўся жоўты мікрааўтобус, зь яго выскачылі 4 амапаўцы і затрымалі хлопца на ровары, які спыніўся на скрыжаваньні. Закінулі ў бус разам з роварам. Усё гэта адбылося на вачах нашага журналіста.

 

Менск: Марш вярнуўся да плошчы Перамогі. Зноў затрыманьні


Калёна пераходзіць вуліцу Казлова, спускаецца ў падземны пераход. На самой плошчы Перамогі процьма міліцэйскіх бусаў. Вакол гэтых бусаў стаіць вельмі шмат сілавікоў.

На плошчы Перамогі адбыліся затрыманьні жанчын. Іх пасадзілі ў той жа мікрааўтобус, які затрымліваў хлопца на ровары.

 


Жаночы марш у Менску скончыўся: удзельніцы разыходзяцца

 

Большая частка калёны спынілася каля крамы "Акіян". Людзі пачалі разыходзіцца, частка спускаецца ў мэтро.

Да "Акіяна" пачынаюць пад'яжджаць мікрааўтобусы. Каля "Акіяна" засталіся журналісты і некалькі дзясяткаў чалавек.

На скрыжаваньні з вуліцай Казлова затрымалі яшчэ аднаго хлопца. Удзельніцы маршу разыходзяцца.

 


Падчас Жаночага маршу апэратар RT спрабаваў забраць тэлефон у журналіста "Свабоды"


"Белсат" паведаміў, што падчас сёньняшняга жаночага маршу ў журналіста "Радыё Свабода" Алеся Пілецкага "апэратар RT спрабаваў забраць тэлефон". Вось што расказвае сам Алесь:

— Ужо пасьля апошняга затрыманьня, калі ўдзельнікаў акцыі амаль не засталося, на праспэкце заставаліся толькі журналісты. Сярод іх вось гэты незразумелы апэратар з незразумелай карэспандэнткай. Ад іх моцна патыхала алькаголем, гэта заўважылі ўсе. Яны сталі з іншымі журналістамі спрачацца, яшчэ некалькі ўдзельнікаў акцыі заставалася, і зь імі спрачаліся таксама.

Мы падышлі, сталі пытацца, хто яны. Яны ў адказ сталі проста ў твар нас здымаць. Я таксама дастаў тэлефон і стаў спрабаваць здымаць іх. Мужчына агрэсіўна за мой тэлефон ухапіўся, але я ня даў яго забраць. Гэта ўсё вельмі хутка адбывалася. Хто гэтыя журналісты і ці журналісты яны ўвогуле, мы ня ведаем.

 


У Менску працягваюцца затрыманьні


Каля філярмоніі на плошчы Якуба Коласа ў мікрааўтобус зацягнулі чалавека зь бел-чырвона-белым сьцягам. Жаночы марш ужо скончыўся.

Тым часам каля плошчы Незалежнасьці, дзе нядаўна праходзіла праўладная акцыя пад чырвона-зялёнымі сьцягамі, стаяць аўтазакі.


"Радыё Свабода", 12 верасьня 2020 р.

 

 

Беларускія кібер-партызаны папярэдзілі Караева і Лу-каку


Хакеры-патрыёты выставілі рэжыму ўльтыматум.

Аб'яднанне хакераў "Кібер-партызаны" намякнула на ўзлом Міністэрства падаткаў і збораў.

"Калі 2020/09/13 року затрымаюць хаця б аднаго пратэстоўца, то Беларусь забудзе, што такое падаткі да таго моманту, пакуль арышты не спыняцца і Лу-кака не пакіне сваю пасаду. Інакш, будзе вельмі балюча...

Будзе вельмі балюча, спачатку падатковая сістэма ляжа, потым электрычнасць у краіне скончыцца, потым банкаўская сістэма ляжа... Яно вам трэба?

Вы так клапоціцеся пра сваё асяроддзе... Без праблем, мы ў сілах і рубель забіць, і пачаць рахункі вашых блізкіх сяброў блакаваць. 13 верасня апошні шанец адумацца. І яшчэ: Вы заўтра асабіста павінны выйсці з гучнагаварыцелем з палаца Незалежнасці і папрасіць прабачэння перад беларускім народам", — гаворыцца ў паведамленні кібер-партызан.

 


У Менску асвісталі прапагандыстаў, якія прыйшлі здымаць Жаночы марш


Сёння ў Беларусі прайшоў Жаночы марш. У Менску ў акцыі ўзялі ўдзел больш за 10 тысяч жанчын.

Тэлеграм-канал Nexta апублікаваў відэа, як людзі асвісталі прапагандыстаў, якія прыйшлі здымаць сённяшні Жаночы марш.

 


"Цяпер кожны лідар і герой"


Як "партызаны" дадалі Уруччу бел-чырвона-белых колераў.

Мінулая ноч дадала бел-чырвона-белых колераў Менску. Відавочна, што некаторыя гараджане не спалі доўгія гадзіны, каб праз мастацтва пазначыць сваю пазіцыю. Да ўжо звыклых пратэстаў, якія выяўляюцца ў развешванні сцягоў і стужак на жылых дамах, далучыліся прынцыпова новыя. Так, скульптура Змея Гарынавіча, размешчаная ў скверы на вуліцы Русіянава, зайграла новымі фарбамі (зразумела якімі).

Аўтары перформансу пакінулі "запіску": "Мы народ Беларусі. Мы ўсе суседзі. І мы на баку перараджэння, на баку святла і дабра. І мы не хочам бітваў! Мы хочам справядлівасці і спакойнага жыцця. У нас няма лідараў. Цяпер кожны лідар і герой. У нас ёсць сімвалы мірнай самаарганізацыі. І дзеянні нашы мірныя. Вы нас запалохваеце, б'яце і забіваеце. Мы ствараем у адказ. Энэргія нашай лютасці і болю сілкуе здольнасць суперажываць і тварыць. Мы — большасць. За намі праўда. Сечаце нам галовы? Ведайце, на месцы кожнай ссечанай вырастуць 3 новыя".

— Мы мяркуем, што камунальнікі будуць перафарбоўваць Змея. Прынамсі, белы пераробяць у зялёны. Але нічога: як толькі зялёны падсохне, мы яго перафарбуем назад белым, — распавялі жыхары Уручча.

Бел-чырвона-белымі сталі ўначы і агульныя балконы шматпавярховікаў, размешчаных на вуліцы Лесі Украінкі. Раніцай яны выглядалі так:

Аднак ужо да 12-й гадзіны ад чырвоных палос амаль не засталося следу: мясцовыя камунальнікі строга сочаць "за выкананнем парадку" і праектнага аблічча будынкаў.

 


Жыхары Уручча сабраліся побач з бел-чырвона-белым цмокам на пікнік


У скверы сабралася больш за сотню чалавек — жыхары навакольных дамоў і тыя, хто прыйшоў у госці.

Жыхары Уручча сабраліся каля новага бел-чырвона-белага сімвала места — Змяя Гарыныча на вуліцы Русіянава. Атрымаўся стыхійны пікнік з музыкай і арыгінальнай фотазонай.

А 17:00 у скверы побач з перафарбаваны, Змеем Гарынычам сабралася больш за сотню чалавек — жыхароў навакольных дамоў і тых, хто прыйшоў у госці. Многія з дзецьмі — хлопчыкі і дзяўчынкі бегаюць паміж дрэў і крычаць "Жыве Беларусь!". Вельмі хутка ўтварылася імправізаваная выстава дзіцячых малюнкаў — кожны маляваў тое, да чаго душа ляжыць: ніякіх заданняў па праграме.

Самыя папулярныя малюнкі — усмешлівыя твары і бел-чырвона-белыя сцягі. У некаторых дзецях адчуваецца асаблівая загартоўка: вось, напрыклад, дзяўчынка рокаў дзевяці старанна выводзіць "Баязлівасць бацькоў — рабства дзяцей".

Паралельна з гэтым дарослыя вядуць палітычныя спрэчкі.

Атмасфера ў скверы святочная: хтосьці прынёс пачастунак — сок, печыва, садавіну. Людзі слухаюць музыку і фатаграфуюцца ля Змяя Гарыныча, малыя водзяць вакол яго карагод. Міліцыі не відаць.


"Хартыя’97%", 12 верасьня 2020 р.

 

 

Жаночы марш у Менску: масавыя затрыманні


У 15 гадзін на плошчы Свабоды ў Менску пачаўся чарговы Жаночы марш.

Тут паспелі сабрацца некалькі тысяч жанчын. Аднак сілавікі падагналі аўтазакі і сталі жорстка затрымліваць і разганяць удзельніц. 

Жанчыны акружылі бусік з сілавікамі, не даючы яму праехаць, з крыкамі: "Нас гвалцяць", "Нас душаць!"

Паведамляецца, што сярод затрыманых журналісты "Белсату" Кацярына Андрэева і Макс Калітоўскі. Іх адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС, канфіскуюць тэхніку.

Таксама затрыманая Надзея Крапівіна са Свабоднага тэатра.

Кіроўца аўтамабіля  спыніўся на вуліцы Багдановіча, каб прапусціць калону жанчын. Праз нейкі час пад'ехаў бусік, з якога выбеглі сілавікі ў зялёнай форме без апазнавальных знакаў і ў балаклавах, выцягнулі з машыны гэтага кіроўцу і павялі ў бус. Здаецца, проста за тое, што ён прапускаў калону жанчын і не ехаў на іх на зялёнае для сябе святло.

Дэманстранткі акружылі бус, не даючы яму з'ехаць. Крычалі Ганьба, пляскалі па бамперы. Бус пагрозліва ехаў на дэманстрантак наперад і назад. Тады пад'ехаў другі бус, з якога выскачылі сілавікі і раскідалі жанчын у розныя бакі. Затрымалі і яшчэ аднаго мужчыну, які проста стаяў на прыпынку і здымаў усё на тэлефон, паведамляе "Наша Ніва".

ДАІ перакрыла скразны праезд па праспекце Незалежнасці ад цырка. Па праспекце Незалежнасці да плошчы Перамогі прыйшлі тысячы дэманстрантак.

Далей калона дэманстрантак рушыла ад плошчы Якуба Коласа да Акадэміі навук.

У жаночым маршы прымаюць удзел больш за 10 тысяч чалавек, паведамляе Tut.by. Калона рухаецца ў бок Акадэміі Навук

У карэспандэнта "Свабоды" Алеся Пілецкага невядомыя людзі з прафесійнай камерай, якія нібыта працуюць журналістамі, сёння падчас жаночага маршу спрабавалі адабраць тэлефон.


Затрыманыя на Жаночым маршы:


Козіч Анастасся
Чэчка Дар’я
Чэчка Алена
Міхалачкіна Юля
Шыманец Аляксандр Ігаравіч
Бараноўская Анастасія Юр'еўна
Кіслая Яўгенія Сяргееўна
Залівака Ксенія
Пласкавіцкая Антаніна Аляксандраўна
Валкагонава Валерыя Віктараўна
Старынская Наталля Сяргееўна
Кірэева Ксенія Дзмітрыеўна
Шаўчэнка Алеся
Цвірбут Юлія
Ляшчынская Кацярына
Грачышкіна Ганна
Вашчанка Кацярына
Гражына Нестар (Светлагорск)
Шандрак Алена Юр'еўна (Светлагорск)
Гулевіч Юлія Валер'еўна
Крапівіна Надзея Ігараўна
Дзянісава Таццяна Васільеўна
Сокал Маргарыта Дзмітрыеўна
Волкава Кацярына
Бядуліна Рэгіна Дзмітрыеўна
Маркелава Ірына
Маркелава Марыя
Андрэева Кацярына ("Белсат")
Калітоўскі Макс ("Белсат")
Паўловіч Ірына
Хмялеўская Паліна
Паўлава Ганна Вячаславаўна
Чыпурка Любоў Мікалаеўна
Марчанка Крысціна
Паўлаў Аляксандр
Кананенка Ганна-Марыя
Кулікоўская Крысціна Андрэеўна
Даўгаполава Ганна Алегаўна
Дзаганія Ніна
Качан Алена Ігараўна
Лявіт Вольга Аляксандраўна
Шаленка Аксана
Радзівончык Святлана Мікалаеўна
Мерчы Яўгенія Генадзьеўна
Касінскі Артур (затрымалі разам з дронам)
Бартлава Вольга (прадстаўніца Adami Media Prize)
Заблоцкая Ганна Аляксандраўна
Харленка Аксана
Бяганская Аляксандра Віктараўна
Матус Вольга Святаславаўна
Крыцкая Ганна Міхайлаўна
Безмацерных Наталля Пятроўна
Каваль Ірына Віктараўна
Пераверзева Алена Валер'еўна
Міхалочкіна Юля
Сафронава Алена Георгіеўна (Маскоўскі РАУС, ставяць 23.34 і хочуць ва ўсіх зняць адбіткі)
Кучук Святлана Валер'еўна
Правасуд Кацярына
Шевялькова Ала
Дрозд Алена
Кавальчук Люба
Палупанава Надзея
Новікава Ірына
Ляшчынская Кацярына
Шашок Дар'я Юр'еўна
Гармаш Марыя
Трыфанава Таццяна
Кошалева Валянціна
Петруковіч Таццяна


ПЦ "Вясна", 12 верасьня 2020 р.

 

 

Марш герояў


На Грушаўцы да прысутных людзей пад'ехалі мікрааўтобусы, з якіх звычайна выбягаюць невядомыя ў балаклавах і сілай зацягваюць туды людзей. Прысутныя сталі ў счэпку, мікрааўтобусы праехалі крыху наперад. Пазней калона з бел-чырвона-белымі сцягамі рушыла ў бок цэнтра.

13:45 На плошчы Якуба Коласа пакуль спакойна. Тут сабралося каля 200 чалавек, яны разгортваюць сцягі.

13:41 Каля гатэля "Реннесанс" пачаліся масавыя затрыманні.

15:39 Амапаўцы загналі ў "Арэна-Сіці" 150-200 чалавек. Двух хлопцаў затрымалі, перадае карэспандэнт @nashaniva.

15:43 Каля 200 спартоўцаў у калоне.

15:47 Да рэзідэнцыі Лу-какі паехалі аўтазакі, паведамляе t.me/kyky_org.

14:50 Частка дэманстрантаў ад "Галерэі" прайшла ў бок стэлы, іншая частка — рухаецца па Мельнікайтэ ў бок Фрунзенскай. ДАІ забараняе ўезд на Мельнікайтэ з боку праспекта Пераможцаў, машыны разгортваюць. Але з Мельнікайтэ рухаюцца сілавікі, тысячы дэманстрантаў бягуць назад.

16:00 Галава калоны дасягнула скрыжавання Прытыцкага і Пушкіна. Спыніліся каля народнага мемарыялу памяці Аляксандра Тарайкоўскага, перадае t.me/radiosvaboda.

Лаўрэат спецыяльнага фонду прэзідэнта прынёс на мітынг сваё пасведчанне, "каб вярнуць яго Лу-каке".

16:10 Частка ўдзельнікаў Маршу ўжо на падыходзе да Драздоў.

16:49 У ачапленні побач з пасёлкам Дразды пачуліся стрэлы ў паветра пасля таго, як адна з шматтысячных калон сабралася ля ачаплення і колькасць пратэстоўцаў стала хутка ўзрастаць.

17:00 nexta_live паведамляе, што мінімум аднаму чалавеку спатрэбілася медычная дапамога пасля сутычак на Мельнікайтэ.

Прэсавая сакратарка МУС В. Чамадан заявіла "Свабодзе", што ў сытуацыйна-аператыўным штабе МУС інфармацыі аб выстрале ў паветра падчас супрацьстаяння АМАП з дэманстрантамі на вуліцы Нававіленскай няма, яна не можа гэта пацьвердзіць.

17:36 Людзі паспрабавалі абысці ачапленне праз ГЦ "Арэна", але сілавікі заблакавалі ўваходы. Пад'ехалі вадамёты і аўтазакі, паведамляе belteanews.

17:42 Шмат затрыманняў на вуліцы Нарачанскай, паведамляе radiosvaboda. Частка пратэстоўцаў пайшла ў абыход блоку сілавікоў на праспекце Пераможцаў, яны рухаліся па вуліцы Нарачанскай — і там іх сустрэў АМАП.

18:00 "Эўрарадыё" паведамляе пра жорсткі хапун у Драздах, куды дайшла частка пратэстоўцаў. Шмат машын з амапаўцамі. Супраць пратэстоўцаў прымяняюць светлашумавыя гранаты. Аб прымяненні святлошумавых гранат паведамляла таксама "Наша Ніва".

МУС прымяненне светлашумавых гранат адмаўляе.

 


Жанчые, якую міліцыянт ударыў кулаком у твар, пагражаюць затрыманнем

 

Жодзінскі маёр міліцыі, які ўдарыў жанчыну ў твар, апазнаны. Але саму пацярпелую могуць затрымаць!

У ГАУС, куды жанчына прыйшла са сваім адвакатам, паказалі відэа, зробленае падчас з масавых мерапрыемстваў, у якіх яна нібыта брала ўдзел, паведамляе ex-press.by.

Маёр міліцыі, які 13 верасня ў Жодзіне ўдарыў у твар жанчыну так моцна, што яна звалілася на асфальт, апазнаны. У месцкім Следчым камітэце прынялі заяву пацярпелай пра здзейсненае злачынства.

Увечары 13 верасня жыхарка Жодзіна, якую падчас мірнага шэсця ўдарыў міліцыянт, разам са сваім адвакатам Марыяй Колесавай-Гудзілінай прыехала ў Жодзінскі месцкі аддзел Следчага камітэта.

У аддзеле Следчага камітэта прынялі заяву пра злачынства і выдалі пацярпелай накіраванне на экспертызу. Супрацоўнік міліцыі, які ўдарыў жанчыну ў твар, апазнаны.


"Новы Час", 13 верасьня 2020 р.

 


Канал "Ждановічы сёньня" расказвае пра здарэньне са спэцтэхнікай сёньня ў Менску


"Як паведамляюць сьведкі, аварыя адбылася праз раптоўную спробу аўтамабіля ДАІ перакрыць дарогу для калёны з аўтазакамі і спэцтэхнікай. Кіроўца цывільнага аўтамабіля не пасьпеў затармазіць, сутыкнуўся з ДАІ і перакуліўся два разы. Цяпер яму аказвае дапамогу "хуткая".

 


Акцыя ў Гомлі


А так сёння выглядала акцыя ў Гомлі. Пратэстоўцаў было каля 5000. Удзельнікаў сігналамі падтрымлівалі аўтамабілісты.
Пасля акцыі ў дварах пачаліся затрыманні. Таксама затрымалі байкераў і іх спадарожніц. Кінутыя байкі сцераглі дабраахвотнікі.

 


СТБ выпусціла сюжэт пра Акрэсціна


СТБ выпусціла сюжэт пра Акрэсціна, міліцыянты там кажуць, што нікога не білі, чамусьці не паказваючы твар.

І з гонарам заяўляюць, што не было аніводнай смерці!

Усе ведаюць, пра сотні сведчанняў ахвяраў, здымкі збіцця і катаванняў, чулі крыкі на Акрэсціна 9-12 жніўня, але СТБ выпускае сюжэт і наўпрост кажа, што ўсё, што вядома — хлусня.


"Белсат", 13 верасьня 2020 р.

 


Адзначаюцца праблемы з доступам на сайт Мінпадаткаў


Адзначаюцца праблемы з доступам на сайт Мінпадаткаў, паведамляюць некаторыя карыстальнікі, якія не могуць зайсці ў свае акаўнты.

У той жа час іншыя карыстальнікі паведамляюць, што яны свабодна заходзяць у свае кабінеты.

Учора "Кіберпартызаны Беларусі" пагражалі паралізаваць работу падатковых, калі сёння будзе затрыманы хоць адзін дэманстрант. Сёння міліцыя затрымала сотні людзей — здаецца, больш за 500 — на этапе збору і разыходжання ў Менску ды іншых местах.

 


Поўны ПІ[НСК]


Паведамляе чытач @nashaniva: "В Пинске сегодня люди собрались в районе улицы Ленина (пешеходки), там была милиция и тихари c камерами, но не разгоняли. Потом колонна решила двигаться в сторону улицы Первомайской, но там стоял милицейский заслон, тогда люди пошли по улице Брестской. Через несколько сотен метров по Брестской случилось следующее: напротив высокого магазина "Пинскдрев" автозак с омоном разогнал. Сильно напугав детей и мам. Забрали маму с дочерью-подростком, отпустили уже вроде. После этого часть людей пошла на футбольный матч".

 


Затрыманні ў кавярні на рагу Казлова і Залатой Горкі


Нашы чытачы перадалі нам відэа затрыманняў у кавярні на рагу Казлова і Залатой Горкі. Бачна, як людзі ў чорным заходзяць у службовыя памяшканні, шукаючы людзей.

Нагадаем, што днём сілавікі спрабавалі разбіць калоны, якія рухаліся ў цэнтр.

Былі затрыманыя сотні людзей, але, нягледзячы на гэта, сотні тысяч дэманстрантаў злучыліся і дайшлі да Драздоў.

На месцы гібелі дэманстранта Тарайкоўскага на Пушкінскай аднавілі надпіс "Не забудзем!", які лукашэнкаўцы спачатку засыпалі пяском, пасля — рэагентам, а потым зафарбавалі.

 


Тысячы людзей прайшлі сёння магутным шэсцем па Берасці


Калі частка дэманстрантаў заняла скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвараў Шаўчэнкі і Касманаўтаў, супраць іх упершыню ўжылі вадамёт.

Відэа з facebook.com/viktar.klimus.9 паказвае маштаб пратэсту ў месце над Бугам.

Шматтысячныя акцыі пратэсту прайшлі таксама ў Гродне — там каля ста чалавек затрымалі. А таксама ў Гомелі, Віцебску (і там, і там ёсць затрыманыя), Магілёве, Пінску, Жодзіне, Маладэчне, Наваполацку, Лідзе, іншых местах. Гэта ўжо шосты тыдзень пратэстаў, і яны не згасаюць.

 


Жыхары Наваполацка актыўна супрацьдзейнічалі міліцыянтам


 ўсталі ў счэпку і актыўна супрацьдзейнічалі міліцыянтам, калі тыя сталі выхопліваць з калоны дэманстрантаў. Эпізод трапіў на відэа.

 


Галоўнае за 13 верасня


Менск. Дэманстранты зламалі традыцыйны сцэнар нядзельных дэманстрацый. "Марш Герояў" рушыў у Дразды — элітны квартал з адной з рэзідэнцый Лу-какі і дамамі найвышэйшай наменклатуры. Людзі дайшлі нават да дома Лідзіі Ярмошынай і пакінулі там плакаты і падарункі.

Сілавікі спрабавалі сарваць марш да яго пачатку, масава затрымліваючы людзей у пунктах збору. Пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў і хвасты калон у часе пасляпратэстных зачыстак. Паводле звестак МУС, да 19:00 затрымалі ў сталіцы 400 чалавек. Па выніку гэтая лічба будзе яўна большай. Затрыманні, аднак, не паўплывалі на колькасць дэманстрантаў — іх, як і тыдзень таму, ізноў агулам былі сотні тысяч, у калоне на піку было больш за 150 тысяч чалавек (дэманстранты прайшлі туды і назад каля 20 км, не ўсе вытрымліваюць маршрут цалкам). Не паўплывалі затрыманні і на абсалютна мірны характар шэсця. Аднак сусветныя СМІ зноў абышлі драматычныя карцінкі палявання на людзей у беларускай сталіцы.

Берасце. Праз цэнтр места прайшла шматтысячная калона пратэстоўцаў. У адказ на блакаванне сілавікамі плошчы Леніна пратэстоўцы занялі скрыжаванне праспекту Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Яны вадзілі карагоды і паводзілі сябе выключна мірна. Каб разагнаць іх, сілавікі ўпершыню ўжылі вадамёт.

Горадня. Да пяці тысяч чалавек выйшлі на вуліцы і тут. Улады зноў адказалі затрыманнямі. Здаецца, затрымана было каля ста чалавек.

У некаторых гарадах зашкальвалі эмоцыі. У Жодзіне міліцыянт ударыў у твар жанчыну, якая здымала праваахоўнікаў на тэлефон.

Пратэсты ў рознай форме адбыліся ў Віцебску, Магілёве, Лідзе, Наваполацку — тут дэманстранты аказалі супраціў спробе затрыманняў, Маладзечне, Пінску, іншых гарадах.

Ізноў горача было журналістам. Падчас хапуна каля плошчы Якуба Коласа была затрыманая галоўная рэдактарка dev.by Наталля Правалінская, а таксама журналіст "Белсата" Арцём Лява. Калі дэманстранты разыходзіліся, сілавік штурхнуў з парапета фотакарэспандэнта ТАСС. Увечары ж у пабе затрымалі фатографа Аляксандра Васюковіча і пазаштатнага карэспандэнта Tut.by Уладзіміра Грыдзіна — іх там затрымлівалі мэтава, іншых наведнікаў не чапалі.

У панядзелак Лу-кака кіруецца ў Сочы на сустрэчу з Пуйлом на фоне пратэстаў, якія не згасаюць ужо пяты тыдзень, захоўваючы мірны і не антырасійскі характар. Атмасферу Мінска найлепш перадае відэа, як бабулькі ў трамваі спрабуюць папярэдзіць дэманстрантаў, што ззаду набліжаюцца сілавікі.


"Наша Ніва", 13 верасьня 2020 р.

 


Мы сорвали план узурпатора


Сегодня оккупанты перед полётом диктатора в Сочи готовили демонстрацию тотальной силы. Они хотели провести показательные массовые задержания в Менске с целью не дать собраться большому количеству людей.

Для этого разрешалось жестить куда больше, чем обычно, задерживать даже женщин и использовать спецсредства, в том числе дробовики и АК. Для менчан готовились ловушки на подходах к проспекту Независимости и по старому маршруту, а для Пуйла засланные казачки из Russia Today готовили картинку, что протесты затухают.

Но у них ничего не получилось! "Марш Героев" лишь подтвердил своё название. Отдельно хотим отметить тысячу тех спартанцев, которая дошла до Дроздов и заходила с Нововиленской! Вы оттянули на себя значительную часть сил и дали пройти в центр основной колонне. По нашей информации, люди в Дроздах попытались защититься от карателей, после чего те с испугу стали применять ружья и светошумовые гранаты. Также отдельная группа героев пыталась окружить ОМОН на "Менск-Арене"!

А посмотите видео из остальных городов! Десятки тысяч вышли в регионах и смогли кое-где дать отпор, учитывая, что множество пособников уехало в Менск. Вы — наши герои, вся Беларусь гордится вами!

Также стоит отметить, что, испугавшись похода на Дрозды, в колонну запустили провокаторов. Они постоянно старались сорвать марш: сеяли страх и панику, заставляя людей разбегаться перед смехотворным количеством карателей. Пытались увести народ туда, куда идти не имело смысла.

Но мы все вместе будем и дальше улучшать нашу координацию, несмотря ни на что. С каждым разом мы всё сильнее и сильнее, несмотря на все чудовищные попытки нас подавить. Ну а на следующей неделе карателей ждёт много сюрпризов.

Друзья, мы — герои, А герои прбеждают всегда!


Telegram-канал NEXTA Live, 13 верасьня 2020 р.

 


Друзья, мы — герои!


Друзья, мы — герои! Да-да, именно так должен сегодня сказать каждый участник Маршей, которые прокатились по стране, каждый участник Сопротивления, каждый, кто приближает победу Революции.

День за днём мы разрушаем стены, которые годами возводил старый маразматик. Каждый флаг, поднятый над пока ещё оккупированными городами, каждая партизанская вылазка, каждый пикет или митинг в спальном районе расширяют пространство свободы вокруг нас.

Сегодня мы снова легко заняли центры наших городов. Ни ряженые маски, ни трусливые нападения лукашистов, ни парад ржавой техники не помешали этому. Мы спокойно и твердо шли вперёд, защищали своих друзей, знакомились, улыбались друг другу.

Трусливый старик никак не может понять, что старой Беларуси, которой он привык править 26 лет, больше нет. Есть новая Беларусь, рождение которой мы ждали и готовили все эти годы. Это совсем другая страна, к которой даже мы еще не совсем привыкли.

Новая Беларусь родилась на баррикадах 9-11 августа, под пулями, гранатами и газом. Новой Беларуси не страшны кордоны и оцепления. Новая Беларусь удивила весь мир своей смелостью и целеустремленностью.

Привыкайте к ней, друзья. Каждый день, каждую минуту. Ведь мы все — части этой новой Беларуси, мы её герои. Будем достойными этого.

Слава героям!


Telegram-канал "Баста", 13 верасьня 2020 р.

 


Горадня. Некалькіх затрыманых падчас маршу выпусьцілі з РАУС Ленінскага раёну


На іх складаюць пратаколы за ўдзел у недазволеным масавым мерапрыемстве, абяцаюць, што сёньня ўсіх выпусьцяць. Іх чакаюць больш як  два дзясяткі сваякоў і сяброў.

Адзін з затрыманых і вызваленых Іван расказаў, што ў актавай залі РАУС сядзяць, як ён падлічыў, 57 пратэстоўцаў. Больш дзяўчат і жанчын рознага ўзросту, ёсьць 15-рочная дзяўчына і некалькі пэнсіянэраў.

Тыя, каго затрымалі ў дварах каля Грандзіцкага рынку, расказалі, што яны сталі ў счэпку, да іх з пагрозамі падышлі амапаўцы, распылілі невядомы газ, ад якога было цяжка дыхаць, многіх білі  пры затрыманьні нагамі, дручкамі, цягнулі па зямлі.

Дзяўчат хапалі за валасы, выдзіралі пасмы.

 

 

"Марш герояў" у Менску

 

Менск, ля "Пушкінскай" цяпер людзі ходзяць па дарозе зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Перакрыты круг на Пушкінскай паўгадзіны таму

Паведамляюць пра разгон і затрыманьні на Пушкінскай у Менску.

На 19:00 у Менску затрымалі больш за 400 чалавек, паведаміў тэлеграм-канал МУС.

Горадня. Яшчэ адзін з затрыманых і вызваленых пратэстоўцаў Андрэй расказаў, што ў РАУС Ленінскага раёну з 55–60 затрыманых каля дзясятка — пажылыя. Затрымалі, сярод іншых, сталую жанчыну з крыжам, пэнсіянэра Васіля, які ходзіць на ўсе акцыі пратэсту з абразом Маці Божай на галаве.

Па словах Андрэя, пажылых людзей амапаўцы называлі "старымі прастытуткамі", сталую жанчыну цягнулі ў аўтобус за валасы, пра супрацоўнікаў "Гродна Азот" сказалі "ёб***я азотаўцы", дзяўчыну, якая крычала, што ў яе кляўстрафобія, сілай пасадзілі ў малое памяшканьне ў аўтазаку.

У РАУС да затрыманых ставяцца досыць добра, некаторым дазваляюць пазваніць сваякам, прыносяць пітную ваду, мабільныя тэлефоны не забіраюць і не правяраюць.

Нягледзячы на гэта, да 15:00 на праспэкце Пераможцаў сабраліся дзясяткі тысяч чалавек. Спачатку яны рушылі ў кірунку да стэлы "Менск — места-герой", а затым — у бок спарткомплексу "Менск-Арэна", у бок мікрараёну Дразды, дзе разьмешчана рэзыдэнцыя Лу-какі і жывуць іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі. Па шляху шэсьця да калёны далучаліся іншыя дэманстранты.

Каля "Менск-Арэны" дарогу дэманстрантам заступілі сілавікі са зброяй, аўтазакі і вайсковая спэцтэхніка — машыны "Рубеж", вадамёты. Каля паўгадзіны ўдзельнікі маршу і кардон сілавікоў стаялі твар у твар, затым калёна дэманстрантаў завярнулася і рушыла назад.

У раёне станцыі мэтро "Пушкінская" адбыліся брутальныя затрыманьні. На дэманстрантаў кідаліся адразу па некалькі сілавікоў, людзей сілай цягнулі ў мікрааўтобусы і аўтазакі.

Частцы дэманстрантаў усё ж удалося дабрацца да Драздоў. Яны падышлі да дому старшыні Цэнтравыбаркаму Ярмо і пакінулі там плякаты і сымбалічныя падарункі. Калі людзі ўжо сыходзілі, зьявіліся мікрааўтобусы зь сілавікамі. Журналісты "Эўрарадыё" і "Нашай Нівы" паведамілі, што сілавікі кідалі ў дэманстрантаў сьвятлашумавыя гранаты, аднак МУС гэтую інфармацыю абвяргае.

Паводле інфармацыі МУС, у Менску затрымалі больш за 400 чалавек. Колькі затрыманых па ўсёй краіне, не ўдакладняецца.

— Некаторыя крыніцы ў інтэрнэце каля 18:.00 распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што ў Менску быў чуваць гук, падобны да стрэлу, — адзначылі ў МУС. — Разабраліся. Супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі некалькі актыўных удзельнікаў на праспэкце Пераможцаў. У гэты час іншыя людзі пратэставай акцыі, ня менш за сто чалавек, спрабавалі іх адбіць. Для стрыманьня незаконных дзеяньняў быў зроблены папераджальны стрэл у паветра з помпавай стрэльбы.

Праваабаронцы паведамляюць імёны больш як 200 затрыманых у Менску. Сярод іх журналіст тэлеканалу "Белсат" Арцём Лява, які цяпер знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС. Затрымліваліся таксама намесьнік галоўнага рэдактара сайта "Наша Ніва" Зьміцер Панкавец — яго адпусьцілі пасьля праверкі дакумэнтаў, а таксама галоўны рэдактар парталу dev.by Натальля Правалінская — яе пратрымалі некалькі гадзін у Кастрычніцкім РУУС і таксама адпусьцілі.

 

 

"Марш герояў" у Менску сабраў больш за 100 тысяч чалавек


"Марш герояў" у Менску сабраў ня менш за 100 тысяч чалавек. Такую лічбу прыводзяць інфармацыйныя агенцтвы БелаПАН і Reuters. Мірная акцыя пратэсту суправаджалася жорсткімі дзеяньнямі сілавікоў. Прынамсі 400 чалавек затрымалі.

Затрыманьні ўдзельнікаў акцыі пачаліся яшчэ да пачатку маршу ў розных пунктах места — сілавікі спрабавалі не пусьціць людзей у цэнтар. Затрыманьні адбываліся ў раёне мэтро "Грушаўка", на вуліцах Маякоўскага, Залатая Горка, Чорнага, Сурганава і ў іншых месцах.

Нягледзячы на гэта, да 15:00 на праспэкце Пераможцаў сабраліся дзясяткі тысяч чалавек. Спачатку яны рушылі ў кірунку да стэлы "Менск — места-герой", а затым — у бок спарткомплексу "Менск-Арэна", у бок мікрараёну Дразды, дзе разьмешчана рэзыдэнцыя Лу-какі і жывуць іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі. Па шляху шэсьця да калёны далучаліся іншыя дэманстранты.

Каля "Менск-Арэны" дарогу дэманстрантам заступілі сілавікі са зброяй, аўтазакі і вайсковая спэцтэхніка — машыны "Рубеж", вадамёты. Каля паўгадзіны ўдзельнікі маршу і кардон сілавікоў стаялі твар у твар, затым калёна дэманстрантаў завярнулася і рушыла назад.

У раёне станцыі мэтро "Пушкінская" адбыліся брутальныя затрыманьні. На дэманстрантаў кідаліся адразу па некалькі сілавікоў, людзей сілай цягнулі ў мікрааўтобусы і аўтазакі.

Частцы дэманстрантаў усё ж удалося дабрацца да Драздоў. Яны падышлі да дому старшыні Цэнтравыбаркаму Ярмо і пакінулі там плякаты і сымбалічныя падарункі. Калі людзі ўжо сыходзілі, зьявіліся мікрааўтобусы зь сілавікамі. Журналісты "Эўрарадыё" і "Нашай Нівы" паведамілі, што сілавікі кідалі ў дэманстрантаў сьвятлашумавыя гранаты, аднак МУС гэтую інфармацыю абвяргае (гэтае аправяржэньне суцэльная брэхня!).

Паводле інфармацыі МУС, у Менску затрымалі больш за 400 чалавек. Колькі затрыманых па ўсёй краіне, не ўдакладняецца.

— Некаторыя крыніцы ў інтэрнэце каля 18:00 распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што ў Менску быў чуваць гук, падобны да стрэлу, — адзначылі ў МУС. — Разабраліся. Супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі некалькі актыўных удзельнікаў на праспэкце Пераможцаў. У гэты час іншыя людзі пратэставай акцыі, ня менш за сто чалавек, спрабавалі іх адбіць. Для стрыманьня незаконных дзеяньняў быў зроблены папераджальны стрэл у паветра з помпавай стрэльбы.

Праваабаронцы паведамляюць імёны больш як 200 затрыманых у Менску. Сярод іх журналіст тэлеканалу "Белсат" Арцём Лява, які цяпер знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС. Затрымліваліся таксама намесьнік галоўнага рэдактара сайта "Наша Ніва" Зьміцер Панкавец — яго адпусьцілі пасьля праверкі дакумэнтаў, а таксама галоўны рэдактар парталу dev.by Натальля Правалінская — яе пратрымалі некалькі гадзін у Кастрычніцкім РУУС і таксама адпусьцілі.

Сёньняшні марш быў пятым па ліку нядзельным маршам прыхільнікаў пераменаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня. Людзі па ўсёй краіне патрабуюць адстаўкі Лу-какі і правядзеньня новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама адказнасьці за зьбіцьцё і катаваньне мірных дэманстрантаў.

"Марш герояў" прайшоў таксама ў Берасьці, Гомлі, Горадні, Магілёве, Віцебску, Бабруйску, Лідзе і іншых местах Беларусі. Там таксама затрымлівалі дэманстрантаў, у тым ліку жанчын і пажылых людзей.


"Радыё Свабода", 13 верасьня 2020 р.

 

 

Гарадзенку, якая сарвала маску з твару міліцыянта ў цывільным, пакаралі арыштам і штрафам


Гарадзенку Людмілу Таранок асудзілі за тое, што яна сарвала з міліцыянта ў цывільным маску.

Як паведаміў ейны сын Міхал Шаўчэнка, за дробнае хуліганства і ўдзел у недазволеным масавым мерапрыемстве маці асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту і 405 рублёў штрафу.

Жаночая акцыя праходзіла ў Горадні на прыступках унівэрмагу "Нёман" удзень 12 верасьня. Некалькі дзясяткаў дзяўчат і жанчын вадзілі карагоды, сьпявалі пратэставыя песьні, скандавалі лёзунгі: "Саджайце дрэвы, а не людзей", "Верым, можам, пераможам!", "Жыве Беларусь!".

Іх здымаў хлопец у цывільным. Людміла Таранок сьцягнула зь яго маску. Той адразу сышоў пад воклічы "Ганьба!". Людмілу затрымалі ў яе дома ноччу пасьля здарэньня.

 


МУС Беларусі заявіла пра затрыманьне ляснога атраду "Партызанаў Магілёва" 


МУС сьцьвярджае, што ў лесе пад Магілёвам спынілі дзейнасьць "ляснога" атраду.

Паводле ведамства, у сацыяльных сетках была створаная супольнасьць "Партызаны Магілёва", куды ўваходзілі 64 карыстальнікі. Удзельнікі нібыта зьбіраліся ў закінутым памяшканьні ў лесе, дзе трэніраваліся, адпрацоўвалі практычныя навыкі вулічных баёў, захопу памяшканьняў, штурмавога альпінізму і вядзеньня баявых дзеяньняў у лесе.

Паводле МУС, група мела бел-чырвона-белыя сьцягі, форменнае абмундзіраваньне з шаўронам "Пагоня", балаклавы, бронекамізэлькі, страйкбольную і пнэўматычную зброю, нажы і радыёстанцыі. Таксама вырабляліся самаробныя запальныя прылады.

Паведамляецца, што падчас чарговай трэніроўкі АМАП затрымаў шэсьць актыўных удзельнікаў групы, пачатая крымінальная справа ў дачыненьні да чатырох зь іх. Гэта маладыя людзі ва ўзросьце ад 16 да 22 рокаў. Іх затрымалі і зьмясьцілі ў ІЧУ.

У Беларусі апошнія партызаны былі бачныя каля 70 рокаў таму, у часе нямецкай акупацыі на тэрыторыі краіны дзейнічалі чырвоныя партызаны, салдаты падпольнай Арміі Краёвай, прадстаўнікі антыкамуністычнай Беларускай вызваленчай арміі, якую часам таксама называюць групай "Чорны кот".

Пра дзейнасьць сучасных партызан у Магілёве ніхто ня чуў, ёсьць групы прамаскалёўскіх арганізацый, якія возяць у летнікі мясцовых школьнікаў.

 


Затрымалі экс-супрацоўніка Мінфіну, які звольніўся на знак пратэсту, ён у Жодзінскай турме


Міліцыя затрымала Дзяніса Каляду, былога кансультанта юрыдычнага ўпраўленьня Міністэрства фінансаў Беларусі, які спачатку абвясьціў страйк, а потым сышоў з пасады на знак пратэсту супраць гвалту ў краіне пасьля выбараў.

Днём 13 верасьня ў Менску яго і жонку спынілі міліцыянты. Дзяніс і Тацяна гулялі ўдалечыні ад шэсьцяў, але зь бел-чырвона-белымі сьцягамі на плячах. Ім сказалі, што яны ўдзельнічаюць у несанкцыянаваным мітынгу.

— Мы яго што, самі й стварылі, удвох? — выказала непаразуменьне Тацяна ў інтэрвію. — Бо побач не было ня толькі людзей з плякатамі ці сьцягамі — наагул нікога не было.

Іх запхнулі ў аўтобус і адвезьлі ў Ленінскае РУУС Менску. Жонку ўвечары адпусьцілі, бо ў хаце засталося непаўналетняе дзіця, а Дзяніса павезьлі ў турму нумар 8 места Жодзіна.

 


У Гомлі асудзілі выкладчыкаў унівэрсытэтаў, у тым ліку намесьніка дэкана


У Гомлі 14 верасьня прайшлі суды над трыма затрыманымі выкладчыкамі ўнівэрсытэтаў.

11 верасьня выкладчык Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Сухога Вадзім Бельскі выйшаў да ВНУ з адзіночным пікетам у падтрымку шахтара Юрыя Корзуна. Яго затрымала міліцыя, а суд пакараў арыштам на 3 сутак.

У падтрымку Бельскага выйшлі студэнты, выкладчыкі і неабыякавыя людзі. Пасьля акцыі затрымалі выкладчыка Белдзяржунівэрсытэту транспарту, гісторыка і краязнаўца Яўгена Малікава і намесьніка дэкана тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Сухога Ўладзімера Быстранкова.

Малікаву прысудзілі сёньня 5 сутак арышту. Быстранкова, па сьведчаньні тых, хто быў зь ім у ізалятары часовага ўтрыманьня, забралі проста зь лекцыі супрацоўнікі міліцыі. Сёньня суд Навабеліцкага раёну пакараў намесьніка дэкана штрафам у 270 рублёў.

Пасьля "Маршу герояў" міліцыя на вуліцы Камайскай страляла па аўтамабілі
Сьведка страляніны расказаў падрабязнасьці здарэньня.

Са "Свабодай" зьвязаўся жыхар Менску, які ўвечары 13 верасьня стаў сьведкам прымяненьня міліцыяй агнястрэльнай зброі.

— Учора, у 18:25, тры машыны ДАІ і мікрааўтобус зь людзьмі ў масках гналіся за белым аўтамабілем "УАЗ" па вуліцы Ціміразева з боку Радужнай, — расказаў сьведка здарэньня (ён папрасіў не публікаваць яго імя. — "Р.С."). — Дагналі на Камайскай, каля дома нумар 2. На нашых вачах з аўтамабіля ДАІ выбег даішнік і пачаў страляць зь пісталета. Камэру на тэлефоне я ўключыў толькі праз сэкундаў 15, калі зноў зьявіўся агляд і я змог прытармазіць.

Сьведка ўдакладняе, што інцыдэнт бачылі таксама іншыя людзі, якія былі побач з месцам здарэньня. Ён сам ня бачыў параненых у выніку страляніны. Кажа, што дакладна чуў адзін стрэл.

— Адзін стрэл дакладна, — дадае відавочца. — Мы ехалі з боку МКАД. "УАЗ" пасьля спыненьня засланіў бус сілавікоў. ДАІшнік быў перад першай машынай ДАІ, ля капота. Страляў зь дзьвюх рук, перад сабой. Гэта значыць, не ў паветра. Альбо ў чалавека, альбо ў радыятар "УАЗа". Выбліск ад стрэлу і воблака дыму мы бачылі (у аўтамабілі разам з суразмоўцам Свабоды былі яшчэ тры чалавекі). Ці былі яшчэ стрэлы, ня ведаю, бо на некалькі сэкундаў агляд закрылі дрэвы і ДАІшнік перамясьціўся да "УАЗа". Адзінае, у чым упэўнены на 100%, што стралялі ня людзі ў масках, а супрацоўнік у форме ДАІ.

Відавочца перадаў зроблены на месцы падзей відэазапіс. На ім можна бачыць сілавікоў у масках побач зь некалькімі затрыманымі, а таксама міліцэйскую тэхніку з уключанымі праблісковымі маячкамі. ГУУС Менаблвыканкаму цяпер рыхтуе афіцыйны каментар аб гэтым здарэньні.

 


У Гомлі прайшла акцыя ў падтрымку арыштаванага выкладчыка


У гомельскім Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце транспарту 14 верасьня прайшла акцыя ў падтрымку арыштаванага выкладчыка.

Выкладчыка БелДУТ Яўгена Малікава міліцыя затрымала 11 верасьня. Ён быў на акцыі ў падтрымку іншага затрыманага выкладчыка — Вадзіма Бельскага. Ён працуе ў ГДТУ ім П Сухога. Суд пакараў яго за адзіночны пікет арыштам на 3 сутак.

Студэнты і ня толькі выйшлі 14 верасьня да будынку БелДУТ. Да іх прыйшла міліцыя, затым — рэктар Юры Кулажанка. Ён загадаў пікетоўцам "пакінуць маю тэрыторыю". Тыя перайшлі на другі бок дарогі, але рэктар прыйшоў і туды.

Рэктар сказаў, што Яўген Малікаў затрыманы за правапарушэньне і "гэта блага". Рэктар адмовіўся адказаць, ці звольніць ён выкладчыка.

 


МУС Беларусі прызнала пашпарт мітрапаліта Кандрусевіча несапраўдным,
ад гэтага яго не пускаюць на радзіму


Пра гэта паведамілі беларускія памежнікі ў адказе мітрапаліту на ягоную скаргу.

Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу было адмоўлена ва ўездзе з Польшчы з прычыны несапраўднага пашпарта, гаворыцца ў паведамленьні на афіцыйным сайце catholic.by са спасылкай на атрыманы адказ зь Дзяржаўнага памежнага камітэту краіны.


Пазыцыя памежнікаў


У лісьце за подпісам старшыні ведамства Анатоля Лапо ўказаная прычына дзеяньняў памежнікаў, які не далі мітрапаліту Менска-Магілёўскаму уехаць у Беларусь.

У прыватнасьці, паведамляецца, што яго не прапусьцілі празь дзяржаўную мяжу ў сувязі з прынятым органамі ўнутраных спраў рашэньнем аб прызнаньні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які належыць Тадэвушу Кандрусевічу, несапраўдным.

Афіцыйны прадстаўнік Памежнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі паведаміў:

— Дзяржаўны памежны камітэт даў адказ на зварот Тадэвуша Кандрусевіча аб няпропуску праз дзяржаўную мяжу ў сувязі прызнаннем яго пашпарта несапраўдным. Ягоны дакумэнт занесены ў спісачную базу дадзеных аўтаматызаванай сыстэмы памежнага кантролю, у прыватнасьці "Сьпіс несапраўдных дакумэнтаў".


Пазыцыя МУС


31 жніўня, на момант, калі мітрапаліта Кандрусевіча, які мае беларускае грамадзянства не пускалі ў краіну з Польшчы, начальнік Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун нічога ня змог сказаць аб прычынах такіх дзеяньняў уладаў.

Цяпер ён недаступны для камэнтару. Прэсавая сакратарка МУС Вольга Чамаданава сказала:

— Ня ведаю, у чым ён не сапраўдны. Кіраўнік дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі падрыхтуе адказ і тады ён будзе абрародаваны. Калі гэта будзе, ня ведаю, мае калега пакуль яшчэ зь ім працуе. Пазьней, не зараз.

Мітрапаліт Кандрусевіч рыхтуе свой зварот у МУС з гэтай нагоды, паведаміў прэсавы сакратар Беларускага каталіцкага касьцёла айцец Юры Санько.


Валер Каліноўскі

 


15 сутак арышту. У Салігорску асудзілі сяброў страйкаму "Беларуськалія"


Былому сябру страйкаму 4-га рудаўпраўленьня "Беларуськалію" Паўлу Разумоўскаму прысудзілі 15 дзён арышту.

Пра гэта паведамляе страйкам прадпрыемства. Суд праходзіў у будынку Салігорскага РАУС.

Там жа судзяць сяброў страйкаму ААТ "Беларуськалію" Рамана Лявончыка і Сяргея Чаркасава, якіх затрымалі ўчора. Сябры страйкаму заявілі хадайніцтвы аб удзеле адвакатаў.

Прадстаўніка Страйкаму ААТ "Беларуськалій" Рамана Лявончыка пазьней таксама засудзілі да 15 сутак арышту па артыкуле 23.34 КаАП.

Член страйкаму і былы старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Сяргей Чаркасаў асуджаны судом у Салігорску на 15 сутак арышту па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Такое рашэнне прынята 14 верасня на выязным пасяджэнні суда ў будынку мясцовага РАУС, паведамляе телеграм-канал страйкаму.

З канца жніўня суды выносілі штрафы і рашэнні аб адміністрацыйных арыштах па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненьні да прадстаўнікоў страйкаму Анатоля Бокуна, Уладзіміра Шыла, Дзяніса Тарасевіча, Мікалая Лявончыка, Мікалая Зіміна, Сяргея Казелькі, Пятра Печкурова.

17 жніўня ў Салігорску прайшоў сход страйкавага камітэта "Беларуськалія", на якім былі зацверджаныя патрабаваньні страйкоўцаў-шахцёраў. Сярод патрабаванняў: прызнаньне вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў несапраўднымі, прыцягненьне Лу-какі і старшыні Цэнтрвыбаркама Ярмо да адказнасьці за злачынствы супраць народа і фальсыфікацыю выбараў, вызваленьне ўсіх палітвязьняў і ўдзельнікаў мірных акцый, недапушчэньне прымяненьня мер адміністрацыйнага ўзьдзеяньня да ўдзельнікаў страйку.

Суд Менскай вобласці 11 верасьня прызнаў страйк шахцёраў "Беларуськалія" незаконным. Рашэньне вынесла судзьдзя Валянціна Караткевіч.

 

 

"У Лу-какі не засталося ні кроплі легітымнасьці".
Амэрыканскія сэнатары падрыхтавалі рэзалюцыю
аб санкцыях супраць беларускіх чыноўнікаў


Двухпартыйная група з 13 сэнатараў прадставіла рэзалюцыю, якая заклікае ўвесьці адрасныя санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, адказных за падаўленьне мірных дэманстрацый у краіне.

У апублікаваным прэс-рэлізе сэнатар-рэспубліканец ЗША Джым Рыш, які ўзначальвае Камітэт па міжнародных адносінах, назваў "абуральна несправядлівым" гвалт, які працягваецца ў дачыненьні да апазыцыі ў Беларусі.

У тэксьце рэзалюцыі гаворыцца, што прэзыдэнцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі, не былі "ні свабоднымі, ні сумленнымі", а іх афіцыйныя вынікі, анансаваныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй, названыя несапраўднымі.

Рэзалюцыя таксама патрабуе вызваліць усіх палітычных зьняволеных і затрыманых мірных дэманстрантаў, у тым ліку тых, хто быў арыштаваны да выбараў.

Санкцыі плянуецца каардынаваць з Эўрапейскім Зьвязам і іншымі міжнароднымі партнэрамі.

У тэксьце таксама гаворыцца, што ўлады Беларусі пасьлядоўна абмяжоўваюць свабоду прэсы і арыштавалі дзясяткі журналістаў.

— Беларускія ўлады павінны спыніць жорсткія рэпрэсіі і вызваліць усіх тых, хто быў несправядліва арыштаваны або затрыманы пасьля жнівеньскіх выбараў, — сказаў Рыш. — Двухпартыйная рэзалюцыя, якую мы прадстаўляем сёньня, служыць яркім сымбалем таго, што Злучаныя Штаты падтрымліваюць народ Беларусі і яго права на свабоду сходаў, свабоду выказваньня думкі, свабодныя выбары і вяршэнства закону. Мы працягнем працаваць з нашымі эўрапейскімі партнэрамі, каб дапамагчы беларускаму народу ў яго імкненьні да лепшай будучыні.

Акрамя Рыша, у падрыхтоўцы рэзалюцыі ўдзельнічалі сэнатары Боб Мэнэндэс, Крыс Мэрфі, Марка Рубіё, Дзік Дурбін, Ліндсі Грэм, Джын Шахін, Бэн Кардзін, Міт Ромні, Крыс Кунс, Рон Джонсан, Роб Портман і Цім Кэйн.

— На мяне зрабіла глыбокае ўражаньне мужнасьць народу Беларусі, і я заклікаю міжнародную супольнасьць цалкам падтрымаць яго імкненьне да свабоднай і дэмакратычнай будучыні, — сказаў Мэнэндес, самы высокапастаўлены дэмакрат у Камітэце па міжнародных адносінах. — У Лу-какі не засталося ні кроплі легітымнасьці, і ён павінен сысьці ў адстаўку. ЗША і нашыя партнэры ў Эўропе павінны неадкладна прыцягнуць яго і ягоных паслугачоў да адказнасьці за злачынствы супраць народу Беларусі. Далейшае прамаруджваньне толькі спрыяе таму, што рэжым яшчэ мацней трымаецца за ўладу.

 


Эўразьвяз ня лічыць Лу-каку законным прэзыдэнтам Беларусі


Пра гэта 15 верасьня на плянарнай сэсіі Эўрапарлямэнту заявіў Жузэп Бурэль, кіраўнік дыпляматычнай місіі Эўразьвязу.

Паводле яго, "для ЭЗ сытуацыя зразумелая: прэзыдэнцкія выбары суправаджаліся махлярствам" і эўрапейскія санкцыі супраць беларускага рэжыму павінны быць прынятыя самае позьняе на наступным тыдні.

Жузэп Бурэль адзначыў масавыя адвольныя затрыманьні пасьля выбараў, гвалт у дачыненьні да пратэстоўцаў і затрыманьне ўсіх сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, за выключэньнем Сьвятланы Алексіевіч.

Паводле яго, выйсьце — у палітычным дыялёгу паміж уладамі і грамадзтвам. Пачатку такога дыялёгу магла б спрыяць назіральная місія АБСЭ.

— Аднак мы не змаглі зьвязацца зь беларускімі ўладамі ні на якім узроўні, — дадаў ён.

Паводле яго, стасункі зь Беларусьсю ў пэўных сфэрах могуць быць спыненыя альбо скарочаныя.

 


Вярхоўная Рада Ўкраіны заявіла, што прэзыдэнцкія "выбары" ў Беларусі
не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі


Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла заяву аб сытуацыі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня, у якой дэпутаты большасьцю галасоў асудзілі гвалт над удзельнікамі мірных пратэстаў і заклікалі беларускія ўлады да цывілізаванага і дэмакратычнага дыялёгу з грамадзтвам.

У заяве адзначаецца:

"Вярхоўная Рада Ўкраіны лічыць, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі. Выбары прайшлі пры поўнай адсутнасьці канкурэнцыі паміж кандыдатамі, свабоднымі СМІ і аўтарытэтнымі назіральнікамі ад міжнародных арганізацый, такіх як АБСЭ і Рада Эўропы.

Выбары прэзыдэнта Беларусі прайшлі з істотнымі парушэньнямі, шматлікімі адмовамі ў рэгістрацыі кандыдатаў і непразрыстым падлікам галасоў. Мы лічым непрымальным запалохваньне апанэнтаў, зьняволеньне іх у турму, стварэньне перашкодаў для незалежных нацыянальных назіральнікаў на выбарчых участках, парушэньне права выбарнікаў на свабоднае волевыяўленьне, а таксама поўны кантроль уладаў над Цэнтральнай выбарчай камісіяй Беларусі.

Усё гэта дае падставы меркаваць, што афіцыйна абвешчаныя вынікі выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь не адлюстроўваюць рэальнага волевыяўленьня грамадзян Беларусі".


Што казалі прадстаўнікі франкцый


Тыя падзеі, якія мы назіралі ў Беларусі, даюць падставы сьцьвярджаць, што абнародаваныя вынікі не адлюстроўваюць рэальнага волевыяўленьня беларускіх грамадзян. У заяве асуджаюцца мэтады, якія выкарыстоўвае афіцыная ўлада Беларусі; выказваецца недапушчальнасьць выкарыстаньня сілаў Расейскай Фэдэрацыі і АДКБ для нармалізацыі сытуацыі, — заявіў кіраўнік парлямэнцкага камітэту ў замежнай палітыцы і міжпарлямэнцкай супрацы Аляксандар Мярэжка (фракцыя "Слуга народу").

Дэпутат дадаў, што ў заяве таксама зьмяшчаецца заклік да ўладаў Беларусі разьвязаць сытуацыю з удзелам міжнародных пасярэднікаў.

Дэпутатка фракцыі "Голас" Саламія Баброўская заклікала ўрад Украіны распрацаваць меры падтрымкі грамадзян Беларусі, якія вымушаны ўцякаць з краіны ад перасьледу ў пошуках бясьпекі.

Некаторыя дэпутаты, у тым ліку ад праўладнай фракцыі, трымалі на сваіх плячах бел-чырвона-белы сьцяг на знак падтрымкі і салідарнасьці зь беларускім народам.

Дэпутат фракцыі "Эўрапейская салідарнасьць" Аляксей Ганчарэнка перакананы, што Вярхоўная Рада Ўкраіны мусіла заявіць аб непрызнаньні вынікаў выбараў, як гэта зрабілі Польшча ды Літва:

— Заява нашай улады слабая. Дзе рэакцыя Зяленскага на надгляд нашага амбасадара на ўезьдзе ў Беларусь, на тыя бязглуздыя заявы, якія робіць дыктатар Лу-кака пра Ўкраіну, што мы нібыта яму перашкаджаем жыць? Дзе рэакцыя на гэтыя не дружалюбныя, а варожыя словы ў наш адрас з боку Лаўрова, Пуйла і ўсіх іншых? Я тут пачуў, як гавораць "прэзыдэнт Лу-кака". Няма ніякага прэзыдэнта Лу-какі. Ёсьць дыктатар, узурпатар Лу-кака, і рэчы трэба называць сваімі назвамі. На жаль, наша заява слабая, але я ўпэўнены, што беларускі народ пераможа.

Фракцыя "Бацькаўшчына" пацьвердзіла сваю пазыцыю, што для разьвязаньня сытуацыі ў Беларусі неабходна правесьці новыя выбары.


Алена Літвінава

 


У Горадні аварыйна спыніўся цэх аміяку "Гродна Азот"


Супрацоўнікі "Гродна Азот" паведамляюць пра аварыйнае спыненьне некалькіх цэхаў. Кажуць, зламалася абсталяваньне. Падобных аварый не было ў апошнія гады.

Па зьвестках ад работнікаў "Гродна Азот", аварыйна спыніўся цэх аміяк-3. Зламалася абсталяваньне. Калі не аднавіць ягоную працу, сьледам спыняцца іншыя цэхі. Па некаторых зьвестках, спыніўся таксама цэх карбамід-3.

Супрацоўнікі тлумачаць, што гэта не штодзённая сытуацыя. Падобных паломак у апошнія 10 рокаў ня памятаюць. Цяпер спрабуюць аднавіць працу зламанага абсталяваньня.


"Радыё Свабода", 15 верасьня 2020 р.

 

 

12 беларускіх IT-кампаній вырашылі "эміграваць" у Латвію


Рашэньне аб пераносе дзейнасці ў Латвію па стане на 15 верасьня прынялі 12 беларускіх кампаній, якія прадстаўляюць галіну інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, а таксама "зялёную" энэргетыку, паведамілі агенцтву BNS у Міністэрстве эканомікі Латвіі.

Гэтыя кампаніі плануюць перавезьці ў Латвію каля 470 супрацоўнікаў, у асноўным прадстаўнікоў кіраўніцтва і ключавых спэцыялістаў.

Міністар эканомікі Латвіі Яніс Вітэнбэргс адзначыў, што цяпер прапрацоўваюцца рашэньні для таго, каб беларускія кампаніі, якія прынялі такое рашэньне, маглі як мага хутчэй перанесьці сваю дзейнасьць у Латвію.

Створана спэцыяльная каманда, у якую ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства эканомікі і Латвійскага агенцтва інвэстыцый і развіцьця, якія ў супрацоўніцтве зь іншымі ўстановамі ў паскораным парадку разглядаюць заяўкі беларускіх прадпрымальнікаў і прапануюць магчымыя рашэньні, у тым ліку выдачу відаў на жыхарства, адкрыцьцё банкаўскіх рахункаў і іншае.

Міністар паведаміў, што паралельна вядзецца праца з латвійскімі фінансавымі ўстановамі, каб знайсьці кампраміс і стварыць "зялёны калідор" для заходу замежных кампаній у Латвію.

У сувязі з унутраным канфліктам у Беларусі на сёньняшні дзень вядуць кансультацыі аб пераносе дзейнасьці ў Латвію 116 беларускіх кампаній і прыватных асобаў. Гэтыя кампаніі ў Беларусі працаўладкоўваюць больш за 4 тысячы чалавек.

 


"Калі мы ня ў робах, гэта ня значыць, што нас няма".
Як пратэстуюць на "Хімвалакне" ў Горадні


Прадстаўнік страйкаму прадпрыемства "Хімвалакно", памочнік майстра Валянцін Цераневіч расказаў, што работнікі працягваюць пратэставаць, хоць паўнавартаснай забастоўкі ня выйшла.

Работнікі "Хімвалакно" і "Гродна Азот" (першае прадпрыемства ўваходзіць у склад другога) выйшлі на чале пратэставай калёны ў Горадні 13 верасьня. Некаторыя былі ў працоўных робах, хоць кіраўніцтва забараніла выносіць форму за тэрыторыю заводу. Усяго на "Гродна Азот" працуе больш за 13 тысяч чалавек, у тым ліку на "Хімвалакне" — каля 2800.

Урэшце ў нядзелю затрымалі некалькі супрацоўнікаў "Гродна Азот", сярод іх і Валянціна Цераневіча. Мужчына расказаў пра змаганьне на "Хімвалакне". Ніжэй ягоны аповед.

— Забастоўка на "Хімвалакно" ня скончылася. На базе страйкамаў ствараюцца незалежныя прафсаюзы. Людзі выходзяць з асноўнага прафсаюзу і ўступаюць у незалежныя. Мы стараемся зрабіць гэта законна, каб рэальна лічылася, што мы існуём. Каб кіраўніцтва заводу лічылася з намі.

Цяпер каля 50 чалавек выйшла з асноўнага прафсаюзу. Каб выйсьці, трэба некуды ўступіць. Бадзяжнымі авечкамі таксама ніхто ня хоча быць. Людзі хочуць, каб іхныя правы адстойвалі перад кіраўніцтвам. Незалежны прафсаюз ім патрэбен для гэтага. Калі на некага з нас будуць ціснуць і звальняць, каб маглі падняцца людзі, якія ёсьць у незалежным прафсаюзе, і маглі адстойваць нашыя інтарэсы.

Цяпер незалежнага прафсаюзу няма. Ён фармуецца, мы кансультуемся з юрыстамі, зьбіраем дакумэнтацыю, каб гэта было на законных падставах. Кіраўніцтва заводу ніколі ў жыцьці гэтага не пацьвердзіць. Цяпер кіраўніцтва нашага прадпрыемства паўсюль крычыць, што ў нас не існуе страйкаму — але ён існуе. І нават прадстаўнік за мяжой ёсьць — Юра Рававы (лідэр страйкаму "Азоту", які быў вымушаны зьехаць за мяжу. — "Р.С.") працуе, зьбірае дакумэнтацыю.

Пакуль мы працуем асобна ад "Азоту", бо цяжка ўтрымліваць дзьве гаспадаркі. Там працуе 7 тысяч чалавек. Многія адно аднаго ня ведаюць у твар. Людзі сапраўды цяпер баяцца давяраць, бо раскол у грамадзтве ёсьць.

Мы выконваем сваю работу строга па інструкцыях, кшталту італьянскай забастоўкі. Мы робім, што можам, ставім перад сабой задачы, пасільныя для нас. Раней мы працавалі так, як нам скажуць, папросяць, па магчымасьці. У нас раней і вытворчасьць была большая, частка машын цяпер стаіць. Да студзеня мы цалкам станем і без страйку. У нас пустыя склады.

Каб баставаць, трэба цалкам спыніць завод, пачынаючы з прыбіральніц. Спыненьне заводу — няпростая рэч, асабліва такіх заводаў, як "Азот" і "Хімвалакно". Гэта можа прынесьці ня толькі эканамічныя наступствы, але і экалягічную катастрофу.

Калі б не было настрою, нас бы тут (на маршы пратэсту) не было. Страх ёсьць, у людзей крэдыты, растэрміноўкі. Кожны баіцца звальненьня. Мы гуляем на тым, што няма спэцыялістаў, што ніхто на завод ісьці ня хоча. Засталіся тыя, хто ёсьць. Людзей, якіх ловяць за парушэньні, усё роўна пакідаюць працаваць на прадпрыемстве, бо працаваць сапраўды няма каму.

Пакуль ціску на работнікаў няма. За хуліганскія выхадкі, за тое, што павесілі [бел-чырвона-белы] сьцяг на самы высокі пункт заводу, ніхто нікога не пакараў.

Ніхто нікога ня кінуў, рух ёсьць. Няпраўда, што ніхто не супраціўляецца. На маршы пратэсту 13 верасьня было досыць шмат людзей з "Хімвалакна" і з "Азоту". Калі мы ня ў робах, гэта ня значыць, што нас няма. Мы ёсьць.

Самае галоўнае — ставіць перад сабой задачы, якія можна вырашыць, па сілах. Ні мой страйкам, ні калектыў майго заводу ня змогуць зрынуць Лу-каку сваімі сіламі. Але мы можам хаця б нешта зрабіць для барацьбы, хаця б вывесьці людзей зь дзяржаўнага прафсаюзу.

Дзякуй Аляксандру Рыгоравічу, ён згуртаваў людзей. Цяпер, калі праходзіш міма суседзяў, раней часам і не віталіся, а цяпер мы размаўляем і вырашаем пытаньні. Людзі згуртаваліся, узаемадапамога пайшла.

Каб зрабіць дзейнасьць больш бясьпечнай, увесь рух разьбіты на звёны. Зьвенавыя камунікуюць паміж сабой. Усё, як у партызанаў. Большая частка нашай працы будзе скіраваная на вырашэньне працоўных пытаньняў, працоўных спрэчак з кіраўніцтвам. Мы пастаянна іх будзем тузаць, трымаць у тонусе, у падвешаным стане. Гэта тое, што мы можам зрабіць.

 


У Менску на "плошчы Пераменаў" затрымалі мясцовага жыхара,

які спытаў дакумэнты ў міліцыянтаў 


На "плошчы Пераменаў" мясцовыя жыхары чарговы раз аднавілі графіці з дыджэямі, але 15 верасьня графіці зноў зафарбавалі. Затрымалі аднаго з жыхароў двара, піша Tut.by са спасылкай на відавочцаў.

Раніцай да адноўленай выявы дыджэяў прыйшлі мужчыны ў цывільным і балаклавах. Яны сабраліся зафарбоўваць мурал, але мясцовыя жыхары закрылі выяву сьпінамі. Аднаго зь мясцовых жыхароў Сьцяпана Латыпава затрымалі пасьля таго, як ён папрасіў людзей у балаклавах прадставіцца. Пасьля гэтага людзі ў балаклавах зацягнулі Латыпава ў аўтобус.

Паводле інфармацыі чытачоў Tut.by, пазьней людзі ў балаклавах прывезьлі Латыпава да ягонага дома і ўзламалі дзьверы ў пад'езд. Пазьней зьявілася відэа, як людзі ў балаклавах, якія называюць сябе міліцыяй узламваюць дзьверы ў кватэру затрыманага.

Па выніках вобшуку сілавікі вырашылі канфіскаваць з кватэры Латыпава: флэш-карты, мабільныя тэлефоны, ноўтбукі, сімкарты, планшэт, ключы ад аўтамабіля, банкаўскія карты і наяўныя грошы: крыху больш за $7 тысяч і 30 тысяч рублёў. Пра гэта піша "Эўрарадыё".


"Радыё Свабода", 15 верасьня 2020 р.

 


Тэрмінова!  Спынена два цэхі на "Гродна Азот"


Улада больш за ўсё баіцца забастовак.

На "Гродна Азот" пачалі актыўную падрыхтоўку да заўтрашняга дня салідарнасці з прыпынку двух цэхаў — Карбамід 4 і Аміяк 3. Калі іх не запусціць на працягу двух дзён — будзе спынены ўвесь завод.

"Каб вы разумелі. Гэта ўжо падлогу-завода спынілася. І працэс запуску можа моцна зацягнуцца. Калі наогул адбудзецца, — кажа супрацоўнік заводу.

16 верасня — дзень салідарнасці.

Мы бачым, што больш за ўсё ўлада баіцца забастовак. Баіцца прыпынку прадпрыемстваў. Баіцца страціць кантроль.

Але калі яны баяцца — значыць, мы на дакладным шляху.

Заклікаем усіх праявіць салідарнасць з страйкоўцаў працоўнымі Беларусі і спыніць работу 16 верасня", — піша телеграм-канал "Честные люди".

 


Усё больш работнікаў "Беларуськалію" далучаюцца да стачкі


Раней стачкам заклікаў да страйку да выканання патрабаванняў.

Я супраць гвалту і беззаконня. Работнікі ААТ "Беларуськалій" дасылаюць свае фота і заявы аб далучэнні да стачкі, піша тэлеграм-канал "Баста!".

— Я, Шупілаў Сяргей Пятровіч, — кажа адзін з іх. — Работнік прагнілага і рэпрэсіўнага прадпрыемства ААТ "Беларуськалій". Я знаходжуся ў стачцы. Як грамадзянін сваёй краіны я супраць гвалту і беззаконня!

Стачкам ААТ "Беларуськалій" 13 верасня заклікаў да стачкі да выканання патрабаванняў аб адстаўцы Лу-какі і вызваленні палітвязняў.

 


Беларускія кібер-партызаны атакавалі яшчэ два дзяржсайты


Сайты Менскага раённага выканкама і Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Менгарвыканкама не працуюць.

Беларускія кібер-партызаны заявілі пра атаку на новыя дзяржаўныя сайты — на гэты раз сваімі мэтамі хакеры выбралі два сайты: Менскі раённы выканаўчы камітэт і Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Менгарвыканкама.

Доступ да сайтаў страчаны, але гэта не ўсё. У хуткім часе хакеры паабяцалі "пакласці" яшчэ пяць сайтаў.

 


"Многія гаспадары кватэр адмаўляюць амапаўцы ў арэндзе"


Людзі не хаваюць свайго стаўлення да карнікаў.

Многія АМАПаўцы здымаюць кватэры, але яны ў паніцы, таму што цяпер гаспадары кватэр сталі скасоўваць дагавора арэнды. Хай і тут яны адчуюць усю "любоў" народа, піша телеграм-канал "Баста!".

"Ёсць знаёмыя, блізкія сваякі АМАПаўца. — піша чытач. — Дык вось, многія з іх здымаюць кватэры, але яны ў паніцы, таму што цяпер гаспадары кватэр сталі скасоўваць дагавора арэнды.

А цяпер прапанова: людзі, хто здае кватэры, у каго знаёмыя здаюць, пацікаўцеся, дзе працуюць вашы кватаранты. Ганіце іх у шыю. Хай і тут яны адчуюць усю "любоў" народа".


"Хартыя’97%", 15 верасьня 2020 р.

 

 

16 верасня — дзень салідарнасці


Незалежныя тэлеграм-каналы заклікалі ўсіх праявіць салідарнасць з забаставалымі працоўнымі Беларусі і спыніць працу 16 верасня:

— Мы бачым, што больш за ўсё ўлада баіцца забастовак. Баіцца прыпынення прадпрыемстваў. Баіцца страціць кантроль.

Але калі яны баяцца — значыць, мы на правільным шляху.

 


Беларускія студэнты выйшлі на акцыі пратэсту і абвясцілі пра страйк


Як праходзіць Дзень салідарнасці ў ВНУ краіны.

Сёння, у Дзень салідарнасці, студэнты многіх беларускіх ВНУ выйшлі на акцыі пратэсту і абвясцілі пра забастоўкі.

Напрыклад, усеагульны страйк пачаўся сярод студэнтаў 4-га курса БДУІР, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!". Студэнты пры гэтым сабраліся каля навучальнага корпуса, дзе быў арганізаваны свабодны мікрафон.

Студэнты БНТУ таксама правялі акцыю салідарнасці.

Хімфак БДУ прадаўжае песенны пратэст. Студэнты збіраюцца на яго кожны дзень.

Студэнты Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (МДЛУ) таксама выйшлі на акцыю салідарнасці.

Пры гэтым студэнткі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта падчас акцыі прагналі нахабнага віжа, перш акуратна зняўшы з яго маску.

 


Студэнты БДУІР выйшлі на акцыю салідарнасці


Мітынг праходзіць каля вучэбнага корпуса ўніверсітэта.

Студэнты БДУІР выйшлі сёння на акцыю салідарнасці.

Чытачы партала паведамляюць, што ля БДУІРа каля аднаго з карпусоў сабраліся студэнты, у руках у некаторых з іх плакаты.

Некаторыя з іх скандуюць "Жыве Беларусь!", аўтамабілісты сігналяць на знак салідарнасці.

 


Якія кампаніі абвесцілі страйк 16 верасня


Кавярні, бары, крамы адзення, друкарскія цэнтры, турфірмы, фотастудыі і нават IT-кампанія.

16 верасня некаторыя кампаніі надумалі спыніць працу і далучыцца да агульнанацыянальнай акцыі салідарнасці. Сярод іх — кавярні, бары, крамы адзення, друкарскія цэнтры, турфірмы, фотастудыі і нават IT-кампанія.

— Такім чынам мы хочам выказаць сваю нязгоду з гвалтам і падтрымаць забаставалых працоўных дзяржаўных прадпрыемстваў, якія выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю, — каментуе сваю пастанову крама адзення ZNWR. Некаторыя кампаніі ў гэты дзень не сталі абвяшчаць пра далучэнне да дня салідарнасці, але зачыніліся на сандзень або перападлік.


"Страшна жыць у краіне беззаконня і гвалту".
Якія пункты харчавання не працуюць 16 верасня


Пра непрацоўны дзень у сераду абвесціла кавярня "Вечнае лета" на вуліцы Кісялёва.

— Адзін дзень недаатрыманага прыбытку — гэта не страшна. Страшна жыць у краіне беззаконня і гвалту, — сказана ў аб'яве на дзвярах установы.

У сваіх сацсетках пра далучэнне да дня салідарнасці абвесціла кавярня Soul Kitchen.

Будзе зачынены рок-клуб TNT.

Таксама пра непрацоўны дзень абвесціла піцэрыя Zero Zero Minsk. У сацсетках яны напісалі, што не працуюць у падтрымку дня салідарнасці.
Таксама будуць зачыненыя арт-прасторы і бары Lo-Fi Social Club, бар BackDoor, фудтрак Elephant Bagel, веганская крама ECOkit, кавярня Kitchen Coffee Roasters.


"Хочам падтрымаць забаставалых працоўных".
Якія крамы адзення не працуюць


Аб'яву пра ўдзел у дні салідарнасці ў сваіх сацсетках апублікаваў буцік ZNWR:

— Такім чынам мы хочам выказаць сваю нязгоду з гвалтам і падтрымаць забаставалых працоўных дзяржаўных прадпрыемстваў, якія выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю.

Крама адзення LSTR у сацсетках абвесціла, што 16 верасня зачыняецца на перападлік.

Пра сваё далучэнне да дня салідарнасці ў сацсетках абвесціла крама адзення ADEPT, шоўрум TheYoung Clothes, шоўрум Nine 22.


"Не працуем, каб усе маглі спакойна жыць і працаваць у будучыні".
Якія іншыя кампаніі не будуць працаваць 16 верасня


"Спачатку мы думалі, што сістэма не заўважыць закрыцця на дзень маленькага паветранага бізнэсу", — гаворыцца ў аб'яве ў запісе крамы паветраных шароў boomballoon.by. — А потым падумалі, што важны кожны крок ад кожнага чалавека. Бо толькі так бягуць да мэты: крок за крокам. Мы салідарныя з страйкоўцамі і прынялі пастанову не працаваць 16 верасня.

Таксама ў сераду не будзе працаваць студыя татуіроўкі DOPEINK. "Спыні працу — спыні гвалт", — напісалі яны ў сваім профілі ў Instagram.

Да дня салідарнасці 16 верасня далучыўся фотацэнтр "Фотасквот".

Таксама сярод непрацоўных — студыя архітэктуры і дызайну Good Project.

А пра дзень салідарнасці 16 верасня абвесціў велачасопіс Urbanoid. Сёння ягоны сайт не працуе, на ім апублікаваная тэматычная заглушка.

Да дня салідарнасці далучылася студыя пракату сукенак Love Dress Magic.

Акрамя гэтага ў акцыі ўдзельнічаюць крама падарункаў ручной працы Mushi Shop, крама тавараў для дома Misterdom Minsk (у сацсетках крамы адзначылі, што крама не будзе працаваць у сувязі з тэхнічнымі працамі касавага абсталявання), манікюрны салон The Kithen (зачынены на санітарны дзень), друкарскі кааператыў "Улётка", друкарня "Друк-С" (зачынена ў сувязі з правядзеннем санітарна-прафілактычных мерапрыемстваў), крама ўпакоўкі foodybox.by (зачынены на пераацэнку), сэрвіс падбору тураў BigTrip.

Таксама з рэдакцыяй звязаўся мэнэджар IT-кампаніі Programming Components. Ён расказаў, што іх кампанія таксама не працуе 16 верасня ў сувязі з нацыянальнай страйкам.

 


"Італьянская забастоўка" на "Беларуськаліі" ў лічбах


Эканамічныя наступствы ў наяўнасці.

Пачынаючы з 19-га жніўня супрацоўнікі руднікоў 1-га і 2-га рудакіраванняў "Беларуськалія", як паведамляе Telegram-канал "Баста!", пастанавілі дзейнічаць паводле "італьянскага сцэнара".

Што ж з сябе ўяўляе "італьянскі страйк", ці "італьянка", як называюць яе ў народзе? Гэта форма пратэсту, калі праца выконваецца строга ў адпаведнасці з правіламі аховы працы і тэхнікі бяспекі, што моцна затарможвае вытворчы працэс. Давайце паглядзім на вынікі працы 1-га рудакіравання ў жніўні гэтага року.

Гатовая прадукцыя (соф-1).

План — 270 000 тонаў. Фактычны выпуск — 221 303 тоны. Мінус 48 697 тонаў.

Руднік 1-га рудакіравання.

План — 545 000 тонаў. Фактычная здабыча — 468 776 тонаў. Мінус 76 224 тоны.

Беразоўскі ўчастак рудніка 1-га рудакіравання.

План — 667 600 тонаў. Фактычная здабыча — 538 180 тонаў. Мінус 129 420 тонаў.

Разам за жнівень месяц сумарны мінус у рудзе склаў 205 644 тоны (16,96% ад плана), у выпуску ўгнаенняў 48 697 тонаў (18,04%).

У выніку многія інжынерна-тэхнічныя працаўнікі 1-га рудакіравання былі пазбаўленыя прэміі за жнівень. План на наступныя месяцы павялічаны, што ў любым выпадку адаб'ецца на горна-шахтавым абсталяванні. У любым выпадку эканамічныя наступствы "італьянкі" ў наяўнасці.

 


Стачком "Беларуськалия": Экономические последствия "итальянки" налицо


В августе добыча руды и выпуск удобрений резко ушли в минус.

Стачком "Белкалия" подвел предварительные итоги забастовки на предприятии, прошедшей здесь в августе. В суде, который признал забастовку на предприятии незаконной, были озвучены цифры: 17 августа на работу не вышло 120 сотрудников, 18-го — 671. Тем самым, подчеркивают в стачкоме, наниматель признал факт забастовки на предприятии, пусть она и была двухдневной.

В стачкоме сообщают, что, начиная с 19 августа большинство рудоуправлений работает в штатном режиме, а 3-е 4-е РУ — с выполнением и даже перевыполнением плана.

Но некоторые работники рудников 1-го и 2-го рудоуправлений решили все же действовать по итальянскому сценарию, когда работа выполняется строго в соответствии с правилами охраны труда и техники безопасности, что сильно затормаживает производственный процесс, сообщают в стачечном комитете. И приводят сравнение данных за июль и август:

По данным стачкома, в итоге многие инженерно-технические работники 1-го РУ были лишены премии за август. План на следующие месяцы увеличен и, скорее всего, в годовом исчислении будет выполнен. Но вряд ли это хорошо скажется на горно-шахтном оборудовании. В любом случае, экономические последствия "итальянки" налицо, подчеркивают в стачкоме.

 


Новыя працоўныя "Беларуськалія" далучаюцца да стачкі


Салідарнасць шахцёраў — у дзеянні.

Яшчэ два працоўныя "Беларуськалія" заявілі пра стачку, паведамляе тэлеграм-канал "Беларусь страйкуе!"

"Я, Тарас Сяргей Віктаравіч, супрацоўнік ААТ Беларуськалій, і я ў стачцы. Я супраць гвалту і беззаконня ў нашай краіне".

"Я, Шупілаў Сяргей Пятровіч, супрацоўнік прагнілага і рэпрэсіўнага прадпрыемства ААТ Беларуськалій. Я знаходжуся ў стачцы. Як грамадзянін сваёй краіны я супраць гвалту і беззаконня!"

 


В Менске ГАИ въехала в "колючку", а та порвалась и окутала женщину


Стали известны подробности инцидента.

— Мама до сих пор в шоке от произошедшего, но милиция перед ней не извинилась, они ей даже не звонили, — сообщил сын женщины, которую вчера на улице Тимирязева замотало в колючую проволоку после того, как её на полном ходу порвали мотоциклы ГАИ.

Однако после публикации материала стало известно, что руководство "Стрелы" извинилось перед женщиной.


Очевидец: "Байки неслись не меньше 100 км/ч"


13 сентября силовики перекрывали улицы возле ТЦ "Замок": для пешеходов и транспорта были загорожены проспект Победителей и улица Тимирязева.

Менчанин Дмитрий возвращался из поездки в свою квартиру на проспект Победителей. Из-за того, что на Тимирязева было перекрыто движение транспорта, парень вынужден был идти отрезок пути пешком. Возле Т-образного перекрестка, рядом с улицей Саперов пешеход уперся в заграждение: поперёк проезжей части и тротуара стояли бойцы, была растянута колючая проволока.

Парень отметил, что таких, как он, было около тридцати человек, пройти людям было невозможно. Дмитрий сообщил, что в основном это были жители домов с ближайших улиц, как молодежь, так и пожилые. Силовики никого не пускали, не помогал даже паспорт с пропиской, людям сказали ждать вечера, пока все разойдутся. При этом обойти перекрытый участок было нереально.

— Тут на скорости около 100 км/ч несутся два мотоцикла. Я сначала думал, что они какие-то дерзкие — едут на такой скорости. Это были гаишные байки BMW. На скорости они просто разорвали заграждение из колючей проволоки. Эта проволока была темного цвета и сливалась с асфальтом. Наверное из-за большой скорости мотоциклисты просто не успели среагировать, — рассказал Дмитрий.

По словам очевидца, мотоциклисты протаранили колючку, порвали её, но байки не упали. Проволока лопнула и "отстрельнула" в людей, которые стояли рядом.

— Очень пострадала одна женщина. Очевидно, она возвращалась из магазина: из пакета, который разорвался, выпали и разбились яйца, кукуруза. Саму женщину буквально накрыло проволокой. Она начала истекать кровью, и было видно, что находится в шоке. Она даже не могла говорить — на пару секунд выключилась.

Рядом оказалась машина скорой помощи, медики которой оказали первую помощь пострадавшей. После её увезли в больницу.

— Мотоциклы ГАИ остановились, к ним подъехал патрульный автомобиль ГАИ. Один из мотоциклистов подъехал к командиру бойцов, чтобы узнать, как там заграждение! Люди начали кричать, чтобы он хотя бы прощения попросил у пострадавшей женщины, но он просто развернулся и уехал.

По словам очевидца, автомобиль ГАИ также уехал с места происшествия. Сотрудники милиции не стали опрашивать свидетелей, не переписали их данные. Помогали освободить пострадавшую от проволоки силовики в чёрном обмундировании.


Сын пострадавшей: "Мама испугана, серьёзных травм нет"


Журналисты связались с пострадавшей 62-летней менчанкой. Однако женщина сейчас находится в тяжёлом моральном состоянии и от общения с журналистами отказалась. О произошедшем с её слов рассказал сын.

— Мама живёт недалеко от улицы ТЦ "Замок". Вчера она ездила за покупками. Из-за перекрытия дорог в городе она добиралась домой кругами. С вокзала подъехала на 69 автобусе поближе к Тимирязева, а оттуда пошла пешком, — рассказал мужчина.

Когда женщина уперлась в ограждение из колючей проволоки, то подошла к милиции узнать, как ей добраться домой. В этот момент мотоциклы и въехали в "колючку".

— Проволока покатилась в сторону пешеходов, туда, где стояла мама. Молодежь отскочила, а мама не успела — её обмотало проволокой, она упала.

Медики скорой на месте оказали помощь пострадавшей. По словам мужчины, милиционеры настояли на госпитализации, так как женщина была в шоке.

— Завезли в 6-ю больницу, наложили на ноги два шва, сделали снимки — серьёзных травм нет. На теле ещё много царапин. Сейчас мама дома.

По сообщению сына женщины, в больнице она отказалась вызывать милицию и сама заявление не подавала. Правоохранители также не связывались с ней.


Силовики: "Предупреждали, что проезжая часть перекрыта"


Во внутренних войсках МВД Беларуси подтвердили, что инцидент на улице Тимирязева был. Произошёл он около 17:00.

— На улице Тимирязева было временно ограничено движение для транспорта и пешеходов. Для этого были применены инженерные заграждения "Егоза" (та самая колючая проволока, скрученная спиралью), — сообщил Владимир Пархомцев, начальник пресс-службы внутренних войск. — Люди подходили к военнослужащим и спрашивали, как им пройти. Им давали пояснения.

По словам военнослужащих ВВ, некоторые пешеходы находились на тротуаре, кто-то на зелёной зоне, проезжей части. Ко времени, когда произошёл инцидент, проход для пешеходов был организован возле железнодорожных путей на Тимирязева — людей направляли в ту сторону.

— Два мотоцикла ГАИ появились со стороны улицы Саперов, они ехали в сторону заграждения. Военнослужащие пытались сигналами и голосом предупредить их, что проезжая часть перекрыта. Возможно они не поняли сигналов, а может не успели среагировать, поэтому произошёл наезд на "Егозу". Проволока зацепилась за мотоциклы и растянулась клином вперед, в этот момент, вероятно, она сбила женщину, которая находилась на проезжей части.

По словам Порхомцева, когда мотоциклы проехали, проволока отцепилась от байков и получилось так, что она оказалась сверху на лежащей женщине. Бойцы вместе с гражданскими людьми освободили её из-под "колючки". Медики, которые оказались рядом, оказали первую помощь.

— Об инциденте сразу было доложено по радиостанции руководству. Обсуждается вопрос, что в дальнейшем при использовании "Егозы" будут применяться меры по её визуальному обозначению — чтобы заграждение было лучше видно.

В ГУ ГАИ МВД Беларуси рассказали, что когда их сотрудники подъезжали к месту, где было ограничено движение, то увидели заграждение, но уже не имели возможности остановиться. В результате наехали на проволоку, которая порвалась. Сотрудники ГАИ остановились, чтобы снять с колёс намотавшуюся проволоку. Для этого один из мотоциклистов подъехал к сотрудникам внутренних войск за инструментом. После этого мотопатруль продолжил движение.

— На тот момент мотоциклисты не знали, что когда зацепили проволоку, она сбила женщину. В настоящее время по данному факту проводится проверка, в рамках которой будут установлены все обстоятельства произошедшего, — отметил Станислав Соловей, официальный представитель ГУ ГАИ МВД Беларуси.


"Хартыя’97%", 16 верасьня 2020 р.

 


Міліцыянты наведаліся ў офісы Ігара і Дзмітрыя Анішчанкаў


Менавіта іх кампаніі здавалі ў арэнду памяшканне штабу Віктара Бабарыкі і Каардынацыйнай радзе.

Чаго міліцыянты хочуць ад бізнесменаў, пакуль невядома. Ігар і Дзмітрый Анішчанкі не выходзяць на сувязь.

@motolkohelp адзначае, што цяпер Ігар і Дзмітрый Анішчанкі меркавана затрыманыя, у іх офісе і, магчыма, дома адбываюцца ператрусы. 


"Белсат", 16 верасьня 2020 р.


Салігорскія фанаты спыняюць агрэсію ў бок іншых заўзятараў праз сытуацыю ў краіне


"Мы занепакоеныя сытуацыяй у краіне, калі за сьмерці і зьбіцьцё людзей ніхто не нясе адказнасьці. Калі суды плююць на Канстытуцыю і законы. Калі сыстэма абясцэньвае чалавечае жыцьцё і лёс.

Мы абвяшчаем нэўтралітэт да ўсіх фанацкіх рухаў нашай краіны — ажно да стабілізацыі сытуацыі. Мы апанэнты, але ня ворагі. Таксама пакуль мы спыняем актыўную падтрымку каманды на стадыёнах нашай краіны. Але, хлопцы, ведайце: мы заўсёды побач з вамі. Жыве Беларусь!"

 


Сілавікі прыйшлі да гаспадароў будынку, дзе быў офіс штабу Бабарыкі


Прадстаўнікі неназваных сілавых структураў прыйшлі ў офісы кампаніі "Белцяжмаш", якімі кіруюць Ігар і Дзьмітры Анішчанкі, піша Tut.by са спасылкай на тры ўласныя крыніцы. 

Чаго хочуць ад бізнэсоўцаў, невядома. Сувязі зь імі няма.

 


Беззаконьне ў законе:
Карацель папрасіў абараніць сілавікоў, якія выступаюць сьведкамі ў судах


Міністар унутраных спраў Беларусі Юры Караеў (Карацель) накіраваў у пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зварот, у якім гаворыць пра неабароненасьць сваіх супрацоўнікаў, якія выступаюць сьведкамі падчас адміністрацыйных працэсаў, і прапануе зьмяніць закон, каб абраніць іх і іхныя сем’і.

Скрыны дакумэнту зьявіліся 15 верасьня ў тэлеграм-канале блогера Антона Матолькі. Афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава пацьвердзіла Onliner іх сапраўднасьць. Шырэйшы камэнтар яна абяцала даць пазьней.

У дакумэнце гаворыцца, што пры вядзеньні адміністрацыйнага працэсу часьцяком узьнікаюць складанасьці з абаронай тых, хто ў ім удзельнічае, у тым ліку службоўцаў дзяржаўных органаў. Для іх выкананьне сваёй працы "можа быць спалучана з замахам на бясьпеку іх, іх блізкіх, альбо разгалошваньне службовай інфармацыі, пэрсанальных дадзеных", — адзначае Караеў.

"Асобна неабходна адзначыць неабароненасьць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у ходзе разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэньнях у дачыненьні да асобаў, якія ўдзельнічалі ў незаконных масавых мерапрыемствах (мітынгі, шэсьці, пікеты), якія зьяўляюцца ўдзельнікамі нефармальных аб'яднаньняў і рухаў, якія аказваюць групавое непадпарадкаваньне органам улады", — піша Карацель.

У тэксьце адзначаецца, што сілавікі часьцяком выступаюць у працэсах сьведкамі, пры гэтым судовыя паседжаньні зьяўляюцца адкрытымі, і "прадстаўнікі дэструктыўных сіл", СМІ і іншыя вядуць аўдыё-, фота- і відэафіксацыю працэсу. Пасьля пэрсанальныя дадзеныя сілавікоў зь іх фатаздымкамі разьмяшчаюць у інтэрнэце "з заклікамі аказаньня псыхалягічнага і фізычнага ціску на службовых асоб органаў унутраных спраў і іхных сем'яў".

З улікам сказанага Караеў прапануе шэраг захадаў дзеля забесьпячэньня бясьпекі тых, хто выступае сьведкамі на судах:

неразгалошваньне іх асабістай інфармацыі,
вызваленьне ад яўкі ў суд,
закрыты разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэньні,
забарона на выдачу зьвестак.

Адпаведныя зьмены ён прапануе ўнесьці ў праект Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

 

"Радыё Свабода", 16 верасьня 2020 р.

 


Прадстаўнік страйкаму: Вынікі "італьянкі" на "Беларуськаліі" відавочныя


Суд прызнаў забастоўку на ААТ "Беларуськалій" незаконнай. На дадзены момант большасць работнікаў вярнуліся да выканання працоўных абавязкаў, а прадстаўнікі страйкаму актыўна пераследуюцца сілавымі структурамі. Некаторыя з іх ужо звольненыя, — піша прадстаўнік страйкаму Глеб Сандрас. —Але некаторыя работнікі руднікоў 1-га і 2-га рудаўпраўленняў вырашылі ўсё ж дзейнічаць па італьянскім сцэнары. Гэта форма пратэсту, калі праца выконваецца строга ў адпаведнасці з правіламі аховы працы і тэхнікі бяспекі, што моцна затарможвае вытворчы працэс.

За жнівень сумарны мінус па рудзе, выдадзенай на-гара -205644 (16,96% ад плану), па выпуску ўгнаенняў -48697 (18,04%). У выніку многія інжынерна-тэхнічныя работнікі 1РУ былі пазбаўленыя прэміі за жнівень. План на наступныя месяцы павялічаны і, хутчэй за ўсё, у гадавым вылічэнні будзе выкананы. Але наўрад ці гэта добра адаб'ецца на абсталяванні. У любым выпадку, эканамічныя наступствы "італьянкі" відавочныя, адзначае Сандрас.

 


На "Гродна Азоце" адбыліся аварыйныя спыненні адразу двух цэхаў за адзін дзень


Многія звязалі спыненні са спробамі завадчан сысці на забастоўку. Але вось афіцыйнае тлумачэнне завода.

"В цеху "Аммиак-3" около 18:30 на одной из установок вышел из строя датчик уровня, из-за чего произошла остановка системы. Выпуск продукции на время остановки работы системы не прекращался, так как аммиак поставлялся из хранилища. Сейчас специалисты запускают систему. Ранее днём был технический сбой в цеху "Карбамид-4", проблему устранили в течение часа".

Аварыйны факел над адным з цэхаў звязаны з патрэбай спаліць лішкі газу ў сувязі з прыпыненнем цэха.

 


Кіберпартызаны зрабілі недаступныя яшчэ два сайты


15 верасня перасталі працаваць сайты Дзяржзакупак і Беларускай універсальнай таварнай біржы. Гэта стала адказам на тэндар на закупку бронекамізэлек для ўнутраных войскаў.

 


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавала статыстыку аб колькасці ветэранаў


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны звычайна публікуе статыстыку аб колькасці ветэранаў і ўдзельнікаў вайны некалькі разоў на год — у студзені, красавіку (перад 9 Траўня) і кастрычніку. У гэтым годзе вырашылі інфармаваць часцей, таму з’явіліся звесткі яшчэ і за май, і за ліпень.

Яны шакуюць. За красавік-чэрвень 2020 рое колькасць ветэранаў зменшылася на 45%.


"Наша Ніва", 16 верасьня 2020 р.

 

 

Мы попытались подсчитать количество акций, которые прошли в Менске сегодня


И снова — рекорд. Мы попытались подсчитать количество акций, которые прошли в Менске сегодня вечером, но сбились со счёта на четвёртом десятке.

Мы были везде! Брилевичи, Восток, Веснянка, Зелёный Луг, Запад, Каменная Горка, Кунцевщина, Лебяжий, Лошица, Малиновка, Михалово, Сельхозпосёлок, Серебрянка, Слепянка, Степянка, Уручье, Чижовка, Шабаны, Юго-Запад, кварталы в центре города. Шествия, концерты, вечеринки, цепи солидарности, встречи с соседями, пикники.

На вечерние прогулки также вышли не только жители Менска, но и многих других городов Беларуси.

Спасибо всем, кто готовил и организовывал акции, всем участникам, всем, кто поддерживал. И, конечно, всем, кто присылал нам информацию, фото и видео.

География и виды протестов расширяются с каждым днём. С каждым днём мы становимся сильнее, сплоченнее и организованнее. С каждым днём мы приближаемся к победе.

Завтра — продолжаем!


Telegram-канал "Баста", 16 верасьня 2020 р.

 


Лукашисты собирают так называемый "Беларусский союз женщин"


Завтра лукашисты собирают так называемый "Беларусский союз женщин" в Менск-арене на концерте в поддержку узурпатора! Организация тусовки проходит в "подпольных" условиях из-за страха срыва. 

Рабы системы планируют это мероприятие как ответ субботним женским маршам. По классике, в добровольно-принудительном порядке, на тусовку будут свозить людей с регионов. По нашим данным пленных бюджетниц планируют доставить аж 10 000 штук!

Подготовка к концерту проводится в строжайшей секретности. "Государевы люди" боятся, что артисты откажутся от участия в шабаше, как это было 8 августа. Как сообщают наши источники, из "хедлайнеров" своё участие подтвердили Руслан Алехно, Александр Солодуха и Николай Басков. Также были приглашены следующие артисты и коллективы: 

"Fusion"
"Next"
"Radidance"
вокальный коллектив Татьяны Трухан
Руслан Чернецкий
Сергей Луговский
Юлия Быкова
Виктория Алешко
Анатолий Ярмоленко
ансамбль "Сябры"
шоу-балет "Феерия"
Алена Ланская
Государственный академический ансамбль танца Беларуси
Национальный хор им. Г.И. Цитовича
Ирина Дорофеева
Жанет
шоу-театр Татьяны Пановой "Хвілінка"
арт-группа "Беларусы"
группа "Аура"
Александра и Валентина Груздевы
ансамбль "Заранак"
Стефания Соколова
Артем Скороль
Ксения Галецкая
детская танцевальная группа "Сябрынка"
Маркевич Вика
Кязумова Александра
Владимир Арутюнян
Андрей Колосов
Яна Неклюдова
Александр Авраменко

Как нам стало известно, этот концерт одновременно тренировка по проведению больших мероприятий "втихаря" и репетиция инаугурации. Для фашистского режима важность его проведения переоценить сложно.


Telegram-канал NEXTA Live, 16 верасьня 2020 р.

 

 

Інструктаж прыхільнікаў Лу-какі: лозунгі "За бацьку!" не крычыце


Увечары 16 верасня наш карэспандэнт трапіў у Менску на інструктаж перад мітынгам прыхільнікаў Лу-какі.

"Лозунгі "За бацьку!" не крычыце, бо пераробліваюць у вельмі непрыгожы лозунг, — казаў "інструктар" на плошчы Незалежнасці. — Замест "Бе-Ла-Русь" крычым "За Беларусь!", каб нам не ўставілі "Жыве!". Калі шмат людзей ідзе, і крычаць "Жыве Беларусь!", можам адказваць "Жыве Белы гусь!". Але гэта па жаданні".

Прыхільнікі Лу-какі пайшлі па ходніках праспекта Незалежнасці са сцягамі, крыжамі і іконамі.


"Эўрарадыё", 16 верасьня 2020 р.

 

 

Эўрапарламент прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем жорсткіх санкцый

супраць рэжыму Лу-какі


Узурпатар таксама павінен быць уключаны ў спіс і пазбаўлены фінансавай падтрымкі.

Эўрапейскі парламент (ЭП) прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі з асуджэннем незаконнай улады і з падтрымкай дэмакратычнай апазіцыі, у дакуменце ўтрымліваецца патрабаванне санкцый супраць Лу-какі, ягонага сілавога апарата, а таксама маскалёў, якія надаюць падтрымку беларускаму рэжыму, паведамляе interfax.by.

Рэзалюцыя адхіляе афіцыйныя вынікі выбараў, якія прайшлі 9 жніўня ў Беларусі, якія, як сказана ў дакуменце, прайшлі з грубымі парушэннямі міжнародных стандартаў. Таксама рэзалюцыя кажа пра непрызнанне Лу-какі прэзідэнтам Беларусі.

Эўрапарламент "рашуча падтрымлівае санкцыі ЭЗ супраць асоб, адказных за фальсіфікацыю вынікаў выбараў і рэпрэсіі ў Беларусі, уключна з Лу-какаю; заклікае Раду (ЭЗ) неадкладна і ў цеснай каардынацыі з міжнароднымі партнёрамі ўвесці шырокія і эфектыўныя санкцыі супраць усіх беларускіх выканаўцаў фальсіфікацыі выбараў, гвалту і рэпрэсій".

ЭП заклікае інстытуты Эўразвязу і ўрады краін ЭЗ "вывучыць магчымасць пашырэння санкцыйнага спісу з мэтай уключэння маскалёўскіх грамадзян, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у падтрымцы рэжыму Лу-какі ў Беларусі".

Дакумент заклікае адмовіцца ад фінансавай падтрымкі беларускага рэжыму, у тым ліку крэдытавання па лініі Эўрапейскага інвестыцыйнага банка і Эўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, адначасова з гэтым падтрымліваючы праваабаронцаў, актывістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Таксама ў рэзалюцыі заклікаюць падтрымаць грамадзян нашай краіны, якія звяртаюцца па прытулак у ЭЗ, студэнтаў, адлічаных з ВНУ за актыўную грамадзянскую пазіцыю.

 


Прамысловы альпініст з Вілейкі адмовіўся здымаць бел-чырвона-белы сцяг


Пры гэтым жыхар Вілейкі ахвотна прымае заказы на мантаж нацыянальнай сімволікі.

Жыхар Вілейкі Дзмітрый Субач некалькі рокаў працуе прамысловым альпіністам у Менску. У святле апошніх падзей Дзмітрыю паступаюць заказы: зняць ці павесіць бел-чырвона-белы сцяг на нейкі будынак у сталіцы, піша "Региональная газета".

— Неяк была замова на мантаж бел-чырвона-белага сцяга на адзін з будынкаў у Менску. Я, на жаль, не змог пад'ехаць, быў заняты іншай працай. Але перакінуў заказ свайму калегу. І ён выканаў.

Са слоў Дзмітрыя, звярталіся і для таго, каб зняць сцяг. Але ён адмовіўся з уласных перакананняў:

— Я не прымаю таго, што цяпер адбываецца з боку ўлады ў краіне.

Я вымушаны сядзець без інтэрнэту, не магу выйсці ўвечары з дзяўчынай пагуляць, бо атрымаю па галаве.

Цяпер адно з міністэрстваў, з якім я не раз супрацоўнічаў, прапануе пафарбаваць дах будынка. Гэта лёгкія грошы. Тым больш, я нядаўна набыў неабходнае абсталяванне. Але я не вазьмуся за гэтую працу. Бо маю права вызначаць: рабіць гэта ці не рабіць. Я б зрабіў усё якасна, як заўсёды.

Але пасля таго, што робіцца ў краіне, я не хачу больш супрацоўнічаць з гэтымі людзьмі.

Акрамя асноўнай працы Дзмітрый Субач з калегамі займаецца дабрачыннасцю.

 


Кібер-партызаны папярэдзілі "Белтэлекам"

 

У IT-паўстанцаў з'явілася новая мэта.

Беларускія кібер-партызаны недвухсэнсоўна далі зразумець "Белтэлекаму", што на яго сайце магчымыя праблемы.

"Новая мэта", — гаворыцца ў паведамленні кібер-партызан пра "Белтэлекам".

 


Беларуску, якая прыдумала лозунг "Стоп таракан", забралі ў ІЧУ


31 сакавіка ў Глыбокае прыязджаў блогер, аўтар YouTube-канала "Краіна для жыцця" Сяргей Ціханоўскі. Ён вёў з галоўнай плошчы стрым са сваімі падпісантамі. На сустрэчу прыйшла і 58-рочная пенсіянерка, прадавец кветак Людміла Барэйка. Яна распавяла, як жывуць людзі ў ейным родным месце, выказала сваё меркаванне пра палітыку ўладаў, а таксама эпідэмію каранавіруса.

Гэта відэа ўжо набрала амаль 1,5 млн праглядаў — і стала самым папулярным на канале "Краіна для жыцця".

У траўні за гэтае інтэрв'ю жанчына атрымала штраф 270 рублёў — за парушэнне ч. 1 арт. 23.34 КоАП. З пункту гледжання міліцыі, яна ажыццявіла "пікетаванне шляхам публічнага выказвання сваiх грамадска-палітычных інтарэсаў і асабістага стаўлення да дзейнай улады ў рэжыме онлайн на YouTube-канале "Краіна для жыцця" без адпаведнага дазволу Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта" (з запісу ў пратаколе).

"У ІЧУ раздзелі дагала: шукалі нешта "забароненае". А напраўду хацелі прынізіць"

Пасля прэзідэнцкіх выбараў Людміла Барэйка хадзіла на мірныя акцыі пратэсту ў Глыбокім:

— У жніўні паводле двух пратаколах згодна з артыкулам 23.34 КоАП мне далі штраф — 22 базавыя адзінкі (594 рублі). У пятніцу, 11 верасня, пад дзве гадзіны дня мяне позвай выклікалі ў РАУС — для складання новага пратакола.

У той жа дзень, з раніцы, Людміла надумала пайсці ў суд — падтрымаць мужчыну, якога таксама абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу.

— Калі суд скончыўся — яму далі 5 дзён арышту, — мы выйшлі на двор. Да мяне падышлі пяцёра міліцыянтаў: "Вы затрыманыя". Я тлумачу: "Дык я і сама збіраюся прыйсці пад дзве гадзін у РАУС". "Мы затрымліваем вас цяпер, вязём для складання пратаколу". Прывезлі ў аддзел — і затрымалі на 72 гадзіны. Начальніку РАУС Валерыю Круклінскому я паведаміла: "У мяне непаўналетняе дзіця". Але, нягледзячы на гэта, мяне забралі ў ІЧУ — у лёгкім адзенні, у якім я была. Не дазволілі ўзяць лекі.

У ізалятары часовага ўтрымання, са слоў Людмілы, была такая абстаноўка:

— Мяне пасадзілі ў адну камеру з жанчынай, якую падазраюць у тым, што яна ўдарыла нажом іншую жанчыну. Кожную раніцу і вечар мяне ставілі да сценкі, аглядалі, праводзілі па целе металашукальнікам. Раздзявалі дагала, загадвалі зняць нават сподняе. Штодня праводзілі ператрусы ў камеры, аглядалі кожны прадмет майго адзення, а абутак прымушалі згінаць напалам. Я не ведаю, што забароненае яны шукалі ў маіх рэчах. І як гэта "забароненае" магло патрапіць у камеру? Думаю, проста хацелі зняважыць.

З ІЧУ Людміла Барэйка выйшла ў панядзелак, 14 верасня. Жанчыну прывезлі ў суд. Але працэс перанеслі на 17 верасня.


"Мяне адмыслова "закрылі" ў ІЧУ, каб невядомыя збілі маё дзіця"


На наступны дзень пасля таго як Людміла Барэйка трапіла ў ІЧУ, 12 верасня, невядомыя збілі ейнага сына — 17-рочнага студэнта Кірыла Барэйку.

— Кірыла паклікаў пацыраваць па месце хлопец, з якім яны вучыліся ў школе. Прыкладна а палове адзінаццатай увечары да іх падышла кампанія з чатырох чалавек. Справакавалі бойку, аднак сын не паддаўся. Тады яго збіў з ног нейкі высокі хлопец і стаў збіваць — у асноўным па твары і галаве. Потым падскочыў другі і ўдарыў у патыліцу нагой. Прыяцеля Кірылы пры гэтым ніхто не чапаў. Ён не заступаўся за сына, не выклікаў міліцыю, проста стаяў і глядзеў, як Кірыла збіваюць.

Калі нападнікі схаваліся, маладзён зразумеў, што сам дадому не дойдзе. Патэлефанаваў сястры, і неўзабаве з месца здарэння яго забрала хуткая.

— У сына страсенне мозгу і шматлікія ўдары на галаве і твары. З суботы ён у шпіталі. І, як сказалі лекары, будзе ляжаць там да панядзелка. Я мяркую, што мяне адмыслова "закрылі" ў ІЧУ, каб невядомыя збілі маё дзіцяці — з помсты за маю актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Сястра Кірыла напісала заяву ў міліцыю паводле факту нападу на брата і ягонае збіццё.

— Заяву прынялі. Але пабоі здымаць адмовіліся, патлумачылі, што зробяць агляд, калі сын выйдзе з лякарні. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку паведамілі мне, што ўжо знайшлі тых хлопцаў, якія напалі на Кірыла. Але ці будзе распачатая крымінальная справа, невядома.

 

 

Лу-кака заявіў, што закрывае мяжу з Літвой і Польшчай


Пра гэта Таракан заявіў на канцэрце, куды звезлі палонных жанчын з усёй краіны.

Узурпатар Лу-кака абвесціў, што Беларусь закрывае мяжу з Літвой і Польшчай. Мяжу з Украінай, паводле яго слоў узмоцняць.

— Мы вымушаны адвесці войскі з вуліц, паў-войска паставіць пад ружжо і закрыць дзяржмяжу з захаду — з Літвой і Польшчай.

 


Сёння Польшча адкрыла межы для беларусаў


З 17 верасня можна ўязджаць у краіну з турыстычнай візай, але з праходжаннем карантыну.

Памежная служба Польшчы апублікавала вялікі бюлетэнь, у якім тлумачыць парадак праходжання сваёй мяжы. Там жа тлумачыцца, хто можа ўехаць у краіну. 18-ы пункт паведамляе, што з 17 верасня гэтага года гэта і "грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія перасякаюць мяжу Рэспублікі Польшча на падставе візы, выдадзенай у турыстычных мэтах".

Польскія памежнікі паведамляюць, што праверкі на ўнутраных межах не праводзяцца з сярэдзіны чэрвеня. Гэта таксама азначае скасаванне санітарнага кантролю і адсутнасць карантынных абавязанняў. Абмежаванні, у тым ліку абмежаванні на ўезд замежнікаў у Польшчу і карантын, усё яшчэ дзейнічаюць на польскай мяжы, якая таксама з'яўляецца вонкавай мяжой ЭЗ. У бюлетэні тлумачыцца, дзе можна перасекчы мяжу з Масковіяй, Беларуссю і Украінай. Мяжу з Беларуссю — у "Кузніцы", "Баброўніках" і "Тэрэспалі".

Аднак грамадзян Беларусі з турыстычнай візай пакуль няма ў спісе асоб, якім пасля ўезду ў Польшчу не трэба адбываць карантын. Такім чынам, патрапіўшы ў краіну, турысты павінны будуць правесці самаізаляцыю. У Польшчы яна доўжыцца не больш за 10 дзён.


"Хартыя’97%", 17 верасьня 2020 р.

 


"Людзі пэндзлямі фарбуюць МАЗы".

Як у Беларусі ідуць італьянскія забастоўкі


Завадчане знаходзяць унікальныя шляхі, каб пратэставаць на працоўных месцах.

Заканадаўства ў Беларусі такое, што класічную забастоўку не правядзеш (падрабязней мы распісвалі гэта вось тут). Але завадчане ўсё адно знаходзяць унікальныя шляхі, каб пратэставаць на працоўных месцах.

— Людзей пачалі прымушаць працаваць з-пад палкі. Самых актыўных пазвальнялі. Пагражалі нават фізічнай расправай сем’ям тых, хто выступаў за забастоўку, ціснулі праз кіраўніцтва, прафсаюзы… Хто на што прыдатны. Ніякай маралі не засталося. Але так рабіць немагчыма. І не абавязкова, каб усё прадпрыемства стала, каб стачка была эфектыўнай, — адзначыў заснавальнік "Беларускага фонду салідарнасці" Яраслаў Ліхачэўскі.

— На БМЗ у Жлобіне завадчан прымушалі працаваць. Але раптам абваліўся газаадвод, і з трох пячэй толькі адна працуе. І газаадвод вельмі павольна рамантуюць.

Мая ўлюбёная гісторыя — Гарадзейскі цукровы камбінат. Супербеднае прадпрыемства, кіраўніцтва якога зарабляе вялікія грошы на цукры. Там людзей вельмі запалохалі, вельмі моцна пагражалі. Урэшце, яны адмовіліся ад забастоўкі. З усяго прадпрыемства звольніліся тры чалавека. Толькі тры. Але гэта былі людзі, якія адказвалі за пусканаладачныя працэсы. І абсталяванне стаяла, бо не было каму яго запускаць. Потым знайшлі кагосьці, запусцілі, а абсталяванне паламалася.

Звольнілі 10 чалавек з канвееру МАЗ, канвеер на доўгі час стаў. Потым зламаліся пульверызатары. Цяпер машыны пэндзлямі фарбуюць. І за тыдзень на заводзе вырабляюць столькі машын, колькі раней выраблялі за дзень, — распавёў Ліхачэўскі.

Салігорск ужо стаў легендарным местам. Але акрамя славутага Юрыя Корзуна, які прыкуў сябе кайданкамі пад зямлёй, там адбываецца шмат чаго яшчэ.

— Людзі вельмі актыўна пратэстуюць на прадпрыемстве, спускаюцца ў шахты, але не выконваюць планы. І ўжо сарваныя буйныя кантракты, не могуць паставіць у поўным аб'ёме ўгнаенні, — распавядае Ліхачэўскі.

Паводле Яраслава, такія дзеянні адбываюцца па ўсёй краіне:

— На "Інтэграле" згарэла абсталяванне, на МТЗ згарэла падстанцыя. Сваімі дзеяннямі ўлады спынілі эканоміку. І не саромеюцца ніякіх шляхоў ціску на працаўнікоў.

А што пасля працы?

Тыя, хто згубілі працу, маюць розныя гісторыі:

— У Горшым выпадку людзей не проста звальняюць, але і заводзяць крымінальныя справы. У такой сітуацыі мы дапамагаем пацярпелым з?ехаць за мяжу, пакуль гэта ўсё не скончыцца. Так завадчане едуць у Літву, Польшчу, Украіну, некалькі чалавек паехалі ў Латвію. Зміцер, які з КДБ збег, ён прыехаў да нас у Кіеў, і мы разам з ім запісвалі заклік да шахцёраў. Каб тыя, каго прымушаюць працаваць, не рыштунак у рукі бралі, а асадку і пісалі заявы кіраўніцтву і ў пракуратуру пра пра кепскія ўмовы працы.

Калі чалавеку нічога не пагражае, ён застаецца ў Беларусі. Яму выплачваюць дапамогу ў 1,5 тыс. эўра ад фонду — гэта мае хапіць на першы час, пакуль чалавек шукае новае месца працы ці атрымлівае новую спецыяльнасць.

— Тыя, хто быў задзейнічаны ў стачкамах, яны застаюцца на сувязі з прадпрыемствам. Такія людзі маюць больш даверу сярод завадчанаў, лягчэй з імі камунікуюць, чым мы. Таму працаваць нам з заводамі праз былых супрацоўнікаў значна прасцей, — адзначыў Ліхачэўскі.


МАЗ у лічбах за жнівень


Страйкоўцы заводу сабралі дадзеныя, колькі машын яны выпускалі да і пасля выбараў. Калі арганізаваць афіцыйную забастоўку на заводзе не атрымалася (упрыватнасці, праз частыя візіты АМАПу), людзі пачалі зрываць планы.

Максімальнае адставанне ад плана кожны месяц гэтага года да выбараў было не больш за 10 %. За жнівень фактычна зрабілі 562 машыны пры запланаваных 732. План амаль у паўтара разы больш, чым было выпушчана. Калі прасачыць інтэнсіўнасць працы па гатовых машынах, то пасля 9 жніўня бачна, як на траціну спала вытворчасць. Працаўнікі заводу мяркуюць, што пратрымацца МАЗу за кошт прыбытку не атрымаецца, яшчэ больш скарачаць заробкі ўжо няма куды:

— Можна было б інвеставаць у вытворчасць, аптымізаваць працоўны працэс, павялічыць продаж. Праўда, апошнія дваццаць шэсць гадоў гэта неяк не атрымлівалася, — кажа Ліхачэўскі.


Марыя Грыц


"Белсат", 17 верасьня 2020 р.

 


Дырэктар Інстытуту сацыялёгіі напісаў заяву на звальненьне.
Раней ён заявіў пра рэйтынг Лу-какі ў 24%


Дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Генадзь Коршунаў напісаў на Facebook, што апошнім днём яго працы ў інстытуце будзе 18 верасьня.

Прычыны ён не называе, але піша: "Сёлета абставіны склаліся такім чынам", што яму давялося "прасіць звольніць паводле згоды бакоў".

У чэрвені кіраўнік Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў пацьвердзіў у інтэрвію "Народнай волі", што ў сакавіку — пачатку красавіка 2020 року ў дасьледаваньні інстытуту рэйтынг даверу да Лу-какі ў Менску быў 24%, а да ЦВК — 11%.

 


Беларусь закрывае мяжу зь Літвой, Польшчай і Украінай?


Лу-кака абвясьціў, што Беларусь закрывае мяжу зь Літвой, Польшчай і Украінай. Пра гэта ён сказаў на "форуме жанчын". Што гэта значыць на практыцы, пакуль незразумела

 


Затрыманы яшчэ адзін член стачкама ААТ "Беларуськалій"


Затрыманы яшчэ адзін член стачкама ААТ "Беларуськалій" Раман Бандаравец. Цяпер ён знаходзіцца ў Салігорскім РАУС.

 


Лу-кака звольніў пасла ў Латвіі,

а таксама пазбавіў Латушку і Ляшчэню дыпламатычнага рангу


Павел Латушка і Ігар Ляшчэня пазбаўленыя дыпламатычнага рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла ў сувязі са "здзяйсненнем учынкаў, якія ганяць дзяржаўную (дыпламатычную) службу". Адпаведныя ўказы Лу-кака падпісаў 16 верасня.

Яшчэ адным указам Лу-кака вызваліў Васіля Марковіча ад пасады пасла Беларусі ў Латвіі і пазбавіў яго дыпламатычнага рангу за "неналежнае выкананне службовых абавязкаў".


"Наша Ніва", 17 верасьня 2020 р.

 

 

"Мы цяпер перажываем сапраўдную прававую і цывілізацыйную катастрофу"


— Мы цяпер перажываем сапраўдную прававую і цывілізацыйную катастрофу", — заявіў старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі на цырымоніі ўручэньня прэстыжнай польскай прэміі "Арла Яна Карскага".

Паводле Бяляцкага, толькі сёньня па адміністрацыйных справах каля тысячы чалавек знаходзяцца ў турмах Менску і Жодзіна, больш за 250 чалавек знаходзяцца зараз у СІЗА ці зьяўляюцца падазраванымі пад падпіскай па крымінальных справах.

— Мы цяпер  перажываем сапраўдную прававую і цывілізацыйную катастрофу, калі зачыняюцца тэатры, разганяюцца працоўныя калектывы, аказваецца ціск на рэлігійную частку нашага грамадзтва, найперш на каталікоў, — заявіў Бяляцкі. — Цяпер у Беларусі адбываецца катастрофа, калі ўзброеныя да зубоў спэцатрады тэрарызуюць беларускае грамадства.

 


Сёньня на "Гродна Азот" затрымалі некалькі чалавек


Горадня. Стала вядома, што сёньня на "Гродна Азот" затрымалі некалькі чалавек, у іх дома прайшлі ператрусы. Прычына пакуль невядомая. На тэрыторыі заводу нехта чарговым разам вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг.

 


МЗС Літвы: За заявай Лу-какі аб закрыцьці межаў стаіць пошук уяўнай пагрозы звонку


Словы Лу-какі пра закрыцьцё мяжы зь Літвой, Польшчай, а таксама аб узмацненьні мяжы з Украінай дэманструюць жаданьне ўскласьці адказнасьць за крызіс у краіне на зьнешнія сілы. Такое меркаваньне ў чацьвер у эфіры нацыянальнага радыё LRT агучыў міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

— Гэта выклікана жаданьнем любой цаной прадэманстраваць прысутнасьць нейкай [зьнешняй] пагрозы, — заявіў ён. — Калі такой пагрозы няма, яе трэба знайсьці.

Як паведамілі раней у МУС Літвы, рух транспарту празь літоўска-беларускую мяжу адбываецца безь якіх-небудзь затрымак у звычайным парадку.

 


Ўвечары да жыхароў Сухарава прыйшоў мужчына з байцоўскім сабакам


У менскім раёне Сухарава ўвечары сабраліся людзі. Да іх прыйшоў мужчына з байцоўскім сабакам без павадка і намордніка і пачаў разганяць. Калі 2 асобы адчынілі дзьверы пад'езду ў доказ, што яны там жывуць, ён не даваў ім прайсьці і выклікаў міліцыю.

Да прыбыцьця міліцыі яго самога трымалі суседзі. Міліцыя яго забрала, але праз паўгадзіны прывезла назад на белым мэрсэдэсе.

 

"Бачу свае сьцягі на акцыях і вельмі ганаруся".

 


Менчука будуць судзіць за шыцьцё бел-чырвона-белага сьцяга


21 верасьня ў Эканамічным судзе Менску адбудзецца суд над чалавекам, які шые і прадае бел-чырвона-белыя сьцягі.

Цяпер ён працуе як рамесьнік, але на момант кантрольнай закупкі гэтага статусу ня меў. Судзіць Аляксандра будуць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць. Сам ён з гэтым ня згодны.


"Пазнаю свае сьцягі на вуліцах"


— Пашыў некалькі сьцягоў, раздаў сябрам і размясьціў аб’яву, што пашыю на замову. І тут да мяне прыйшлі, — кажа Аляксандар.

Аляксандар расказаў, як праходзіла кантрольная закупка, вынікам якой стала позва ў суд.

— Напярэдадні пазваніў мужчына, сказаў, што ім трэба 10 такіх сьцягоў.

Пасьпеў пашыць толькі адзін сьцяг, як 28 жніўня яны прыйшлі ўтрох, паглядзелі на мой сьцяг, заплацілі 25 рублёў і тады дасталі "корачкі".

Потым павезьлі мяне на сваёй машыне ў райаддзел, а па дарозе патрабавалі, каб узяў на сябе выраб яшчэ 10 сьцягоў, якія былі ў іх у машыне.

Казалі, што іх пашыла нейкая цяжарная дзяўчына, і калі я не хачу, каб цяжарную судзілі, дык мушу ўзяць на сябе яе віну. Адмовіўся. Пачалі пагражаць, што падкінуць наркотыкі, адправяць на Акрэсьціна.

Пратрымалі ў РУУС 6 гадзін, хоць у пратаколе запісалі, што 15 хвілін. Усё ж выпусьцілі, але цяпер будзе суд. Пагражае вялікі штраф, — сказаў Аляксандар.

Паводле Аляксандра, цяпер ён працуе ў статусе рамесьніка. Да візыту міліцыі ён не афармляў рамесьніцтва, бо, як кажа, "ня ведаў, што за шыцьцё сьцягоў можа быць нейкая адказнасьць".

Частку сваіх вырабаў ён прадае, частку дорыць сябрам і знаёмым.

Аляксандар кажа, што пазнае свае сьцягі на вуліцах.

— Па натуры я пэрфэкцыяніст, дамагаюся, каб усё было ідэальна: швы роўныя, бяз хваляў, каб усе памеры цалкам вытрымліваліся. Таму, як убачу блізка свой сьцяг, абавязкова яго пазнаю. Ну і, натуральна, ганаруся тым, што зрабіў сваімі рукамі, — кажа Аляксандар.


"Попыт у канцы жніўня быў шалёны"


Вырабам сьцягоў Аляксандар заняўся толькі сёлета ў жніўні. Раней ён працаваў у банку, потым займаўся наглядам за хатнімі жывёламі, але той малы бізнэс спыніўся з прычыны эпідэміі каранавірусу.

У жніўні, як пачаліся масавыя пратэсты, пашыў для сяброў бел-чырвона-белы сьцяг і ўбачыў, што такія сьцягі карыстаюцца велізарным попытам.

— У канцы жніўня быў час, калі зьнік шоўк, патрэбны для сьцягоў, такі быў шалёны попыт. Цяпер рынак больш-менш насычаны, але ўсё роўна сьцягоў трэба шмат і самых розных памераў, — кажа Аляксандар.


Чаму бел-чырвона-белы сьцяг вернецца як дзяржаўны


Уласны бел-чырвона-белы сьцяг Аляксандар набыў яшчэ ў 2013 роке ў Таварыстве беларускай мовы. Кажа, што добра ведае гісторыю сьцяга і ня бачыць ніводнай падставы, каб грамадзтва яго не прыняло.

— Чырвона-зялёны мне не падабаецца з прычыны несумяшчальнасьці колераў. І тыя падзеі, якія пад ім адбываюцца, я не ўхваляю. А бел-чырвона-белы — гэта прыгожа і для мяне напоўнена зусім іншым сэнсам — барацьбой за свабоду, — тлумачыць Аляксандар.

— Для некаторых гэты сьцяг стаў папулярным з сытуацыйных прычын як сымбаль пратэсту супраць таго, што ў іх скралі галасы. Але ён пра больш глыбокія рэчы — пра свабоду і незалежнасьць краіны, у якой цяпер ёсьць уласны народ. Таму веру, што ён абавязкова вернецца і на дзяржаўныя флягштокі, — мяркуе Аляксандар.


"Радыё Свабода", 17 верасьня 2020 р.



Обновлен 12 окт 2020. Создан 24 авг 2020



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter