Выбары скончаныя. Стыхійны супраціў, ці — рэвалюцыя?.. (Частка 3. Лукашка паўзе ў наступ)

Адраджэньне грамадзянскае супольнасьці ды партызынка супраць гвалту, запалохваньня ды беззаконьня з боку ўлады, інахуйрацыя



Чарговая паломка на "Гродна Азот"


На хімічным прадпрыемстве "Гродна Азот" удзень 17 верасьня зноў нечакана спыніліся праз паломку абсталяваньня два цэхі: "Аміяк-4" і "Карбамід-3". Яны дагэтуль не працуюць

Некалькі дзён таму, 14 верасьня, праз зламанае абсталяваньне амаль на содні спыняліся два іншыя зьвязаныя паміж сабой цэхі: "Аміяк-3" і "Карбамід-4". У сеціве тады зьявіліся чуткі, што гэта пачатак страйку, аднак "Белнафтахім" зьняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

 


Затрымалі каардынатарку валянтэрскай службы "Вясны" Марыю Рабкову,
у яе кватэры правялі ператрус


Увечары 17 верасьня Марыя і яе муж Вадзім Жаромскі вярталіся дадому. Пасярэдзіне вуліцы спыніліся некалькі бусаў, адтуль выбеглі людзі і паклалі іх тварам у асфальт. Ім паведамілі, што затрымалі іх у межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне такой дзейнасьці). Затрыманьне праводзілі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня  барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю (ГУБАЗіК).

Марыю і Вадзіма пасадзілі ў розныя мікрааўтобусы, Вадзіма павезьлі ў кватэру на ператрус. Падчас ператрусу забралі тэхніку, асабістыя рэчы, грошы на вучобу. Пасьля гэтага Вадзіма павезьлі на допыт у ГУБАЗіК, вадзілі па калідорах зь мехам на галаве. Пагражалі, што павязуць у ізалятар часовага ўтрыманьня, але раптам адпусьцілі, сказаўшы, што на наступны дзень у яго адбудзецца допыт.

Месцазнаходжаньне Рабковай невядомае.

 


"Ахова Дзяржаўнай мяжы Беларусі ажыцьцяўляецца ва ўзмоцненым варыянце", — тэлеканал АНТ


Лу-кака на праўладным жаночым форуме заявіў пра закрыцьцё межаў зь Літвой і Польшчай, узмацненьне мяжы з Украінай. Што гэта будзе азначаць на практыцы, пакуль незразумела.

Але паводле тэлеграм-каналу тэлеканалу АНТ,  пункты пропуску ажыцьцяўляюць афармленьне на ўезд і на выезд у межах прапускной здольнасьці, усе захады прымаюцца з улікам наяўнага становішча на кожным канкрэтным кірунку.

 


Польскі МЗС: Мяжа зь Беларусьсю працуе нармальна


— Згодна з інфармацыяй, атрыманай ад Памежнай варты, у гэты момант польска-беларуская мяжа функцыянуе нармальна, — заявіла Міністэрства замежных спраў Польшчы 17 верасьня а восьмай гадзіне вечара.

Міністэрства такім чынам адказала на запыт польскага інфармацыйнага агенцтва PAP у сувязі з ранейшай заявай Лу-какі аб закрыцьці межаў з Польшчай і Літвой і ўзмацненьні мяжы з Украінай.

 


Кіраўнік МЗС Літвы пра заявы Лу-канкі: "Гэта рэакцыя неадэкватнага чалавека"


Заява Лу-какі аб закрыцьці межаў і ўмацаваньні іх кантролю — гэта неадэкватная рэакцыя, лічыць кіраўнік Міністэрства замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус. Занепакоенасьць Лінкявічуса выклікала таксама ранейшая заява Лу-какі аб перакідывньні войска да заходніх межаў.

— Былі заявы, што палова арміі кінутая на ахову межаў з Захадам, здаецца, што адсюль хтосьці пагражае, хтосьці зьбіраецца нападаць. Гэта рэакцыя на сытуацыю неадэкватнага чалавека, — адзначыў 18 верасьня літоўскі міністар.

 


У Курапатах невядомы зьдзірае з дрэваў кару


У Курапатах невядомы ў камуфляжы, які назваўся работнікам лясьніцтва, зьдзірае з дрэваў кару, пафарбаваную белай, чырвонай і белай палосамі.

 


Сьпявачка адмовілася выступаць на канцэрце ў падтрымку Лу-какі


Сьпявачка адмовілася выступаць на канцэрце ў падтрымку Лу-какі, але яе песьня прагучала з ананімным дублёрам

Стэфанія Сакалова — фіналістка шоу "Голас. Дзеці", ляўрэатка міжнародных вакальных конкурсаў і прэзыдэнцкай прэміі.

Хто тая дзяўчынка, якая толькі адкрывала рот пад фанаграму, зь відэа зразумець цяжка: вядоўца яе не абвяшчаў, таксама імя няма ў тытрах.


"Радыё Свабода", 18 верасьня 2020 р.

 


Сьпявачка адмовілася выступаць на канцэрце ў падтрымку Лу-какі


Стэфанія Сакалова адмовілася ад выступу на ўчорашнім канцэрце за Лу-каку. Тады замест яе выйшла невядомая дзяўчынка, якая спявала пад яе фанаграму.

"Сёння я адмовілася спяваць на канцэрце. На відэа невядомая дзяўчынка адкрывае рот пад мой вакал! Ніхто нават не пытаўся дазволу, мы проста пабачылі запіс. Як гэта магчыма!, Хто гэтая дзяўчынка? а гэтак жа парушэнне аўтарскіх правоў!" — напісала ў сваім Instagram Стэфанія.

 


У Гомелі ў міліцыю выклікалі праваслаўнага протаіерэя


У Гомелі ў міліцыю выклікалі праваслаўнага протаіерэя, які выйшаў з пратэстам супраць таго, што дзеецца ў краіне.

Протаіерэй Уладзімір Драбышэўскі 13 жніўня выйшаў на адзіночны пікет супраць гвалту пад вокнамі Следчага камітэта. Цяпер яго выклікаюць у Савецкі РАУС Гомеля "для апытання ў якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс". Пра гэта айцец Уладзімір напісаў у сябе ў ФБ.

"Запас кніг са мной. Да сутак гатовы. Вінаватым сябе ні ў чым не лічу", — напісаў святар.

Праваслаўная царква з 1 жніўня пазбавіла айца Уладзіміра пасады за яго выказванні з нагоды таго, што адбываецца ў нас у краіне. Аднак сану святар пазбаўлены не быў.

 


Прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН у Жэневе заявіў,
што ў краіне няма палітычных зняволеных


Юрый Амбразевіч таксама заявіў, што абвяргае заявы пра гвалт у дачыненні да затрыманых і зніклых без вестак у ходзе пратэстаў. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Амбразевіч адзначыў, што праваахоўныя органы Беларусі праводзяць праверку па кожнай з больш чым 900 скаргаў на дзеянні сілавікоў падчас акцый у краіне. Пры гэтым ён заявіў, што амаль усе акцыі пратэсту ў Беларусі не адпавядалі закону аб масавых мерапрыемствах і не заўсёды насілі мірны характар.

"Сцвярджэнне аб наяўнасці ў краіне палітычных зняволеных не адпавядае рэальнасці. Ёсць людзі, узятыя пад варту ў межах канкрэтных крымінальных спраў у адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам", — адзначыў прадстаўнік Беларусі падчас спецыяльных дэбатаў па сітуацыі ў рэспубліцы.

 


МУС пачаў рассылаць смс-кі


МУС пачаў рассылаць смс-кі з просьбай паведамляць пра факты выкарыстання "незарэгістраванай сімволікі". Гэта, на думку міліцыянтаў, дапаможа захаваць парадак і спакой у месце.

 


Беларусь увяла "беставарны ўезд" з тэрыторыі Польшчы


Onliner паведамляе, што Беларусь увяла "беставарны ўезд" з тэрыторыі Польшчы. Не прапускаюць нават пачка кавы, "пры гэтым ніякіх нарматыўных дакументаў не паказваюць".

"Без всякого предупреждения таможня разрешает везти через границу только бэушные вещи и товары, которые необходимы в дороге", — сообщили читатели, пересекавшие границу с ЕС. В ГТК Беларуси пояснили, что нормы ввоза товаров остались прежними, но контроль на границе усилен, піша Tut.by.

А прэм’ер-міністр Літвы Саўлюс Сквярняліс паабяцаў люстраны адказ на магчымае закрыццё мяжы — Польшча і Літва забароняць рух грузавікоў з тэрыторыі Беларусі, паведамляе "Інтэрфакс-Захад".

"Если будут с их стороны такие шаги, то ответ будет адекватным". "Из этой страны просто не смогут выехать грузовые автомобили — ни через Литву, ни через Польшу. Это, наверняка, будет ещё одним ударом по экономике, которая и так тяжело больна".

 


Член прэзідыума Каардынацыйнай рады Максім Знак абвясціў галадоўку


Адвакату і сябру прэзідыума Каардынацыйнай рады Максіму Знаку выстаўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. У знак нязгоды з абвінавачваннямі адвакат абвясціў галадоўку. Пра гэта Tut.by паведаміў абаронца Знака Дзмітрый Лаеўскі.

— У сувязі з незаконнасцю крымінальнага пераследу і заключэння пад варту Знак 18 верасня, з моманту выстаўлення абвінавачвання, афіцыйна абвясціў адмову ад прыняцця ежы. Пра гэта ён пісьмова апавясціў адміністрацыю СІЗА, — распавёў Лаеўскі.

Па словах абаронцы, Максім Знак прыйшоў да высновы, што ў Рэспубліцы Беларусь не працуюць прававыя механізмы абароны правоў і свабод асобы і ва ўмовах СІЗА ён не бачыць іншых спосабаў барацьбы, "улічваючы відавочнасць абсурднасці таго, што адбываецца ў частцы абвінавачвання ў злачынстве за свабоднае выказванне грамадзянамі свайго меркавання".

 


Сучасны мастацкі тэатр высяляюць з канцэртнай залы "Менск"


Гэты тэатр — недзяржаўны. Ён ставіць злабадзённыя спектаклі, а адзін з яго вядучых акцёраў — Дзяніс Дудзінскі, які нядаўна адбываў суткі на Акрэсціна.


"Наша Ніва", 18 верасьня 2020 р.

 


"Попейте водички, господин Лу-кака"


— Так что — попейте водички, господин Лу-кака — успокойтесь, — глава МВД Украины Арсений Аваков прокомментировал сложившуюся ситуация с белорусскими границами.

А на слова Лу-каки о вмешательстве Украины во внутренние дела Беларуси Аваков ответил:

— Лу-кака похоже совсем свихнулся на своей власти и паранойи вокруг этого. Несёт полную чушь. Тексты, вероятно, получил от Пуйла.

 


Лу-кака продолжает уничтожать беларусскую экономику


На фоне вчерашних заявлений бывшего "президента" Беларуси о закрытии границ, начала снижаться стоимость государственных облигаций.

Волатильность стоимости облигаций на рынке сравнима теперь с ситуацией в Венесуэле.


Telegram-канал NEXTA Live, 18 верасьня 2020 р.

 


У Гомелі затрымалі харэографа Настассю Ембулаеву


У Гомелі затрымалі харэографа Настассю Ембулаеву, якая штодня выходзіла на адзіночны пратэст. 20-гадовая гамяльчанка кожны вечар выходзіла на адзіночны пікет каля гомельскага цырка. Яна не выкрыквала там лозунгаў, не размахвала сцягамі, не хадзіла з плакатамі — проста сядзела з паднятай угору "вікторыяй".


ПЦ "Вясна", 18 верасьня 2020 р.

 


"Бліскучы марш" у Менску скончыўся масавымі затрыманьнямі жанчын


Пятую суботу запар у Менску праходзяць жаночыя маршы пратэсту супраць улады Лу-какі. 19 верасьня акцыя пратэсту мае назву "Бліскучы марш". Сёньняшні "Жаночы марш" абвясьцілі "бліскучым". Жанчыны ўпрыгожваюць сябе бліскаўкамі і прыходзяць у яркім адзеньні.

Марш стартаваў ад пляцоўкі каля Камароўскага рынку, дзе сабраліся некалькі соцень чалавек. Жанчыны выстраіліся ў шэрагі і арганізавана рушылі ў бок вуліцы Багдановіча.

Жанчыны ідуць з плякатамі SOS. Калёна на падыходзе да плошчы Бангалор.

Калёна байкераў падтрымала марш. Пазьней яе прыпынілі сілавікі. Сілавікі паспрабавалі затрымаць матацыкліста, але жанчыны адбілі яго.

Каля забаўляльнага цэнтру "Айсбэрг" на скрыжаваньні Сурганава і Якуба Коласа сілавікі ў балаклавах разьбілі калёну жанчын на некалькі частак, абкружылі ўдзельніц.

Сталая жанчына падайшла да людзей, якіх акружыў АМАП, і стала ў першы шэраг. Пачаліся затрыманьні.

Сярод першых затрымалі 73-рочную Ніну Багінскую, сымбаль мірнага пратэсту ў Беларусі. Пазьней яе адпусьцілі каля РУУС.

Пры затрыманьнях прымянялі фізычную сілу. Вырывалі жанчын са счэпак, хто ўпіраўся — цягнулі па асфальце.

На месца разгону прыехала некалькі машын "хуткай дапамогі". Лекары аказвалі дапамогу жанчынам, якія страцілі прытомнасьць. Страціў прытомнасьць і мужчына.

Лекары забіраюць жанчыну ў шпіталь.

Затрымліваюць Вольгу Гарбунову, якая шмат рокаў кіравала прытулкам для жанчын "Радаслава".Эмоцыі жанчыны падчас затрыманьняў

Затрыманых — сотні. У аўтазакі выстойваліся чэргі.

Па-над месцам затрыманьня дрон узьняў бел-чырвона-белы сьцяг. Жанчыны, якія засталіся на волі пачалі скандаваць "Жыве Беларусь!".

Упершыню пасьля гвалтонага здушэньня пратэстаў 11-12 жніўня журналісты заўважылі на месцы затрыманьняў камандзіра менскага АМАПу Дзьмітрыя Балабу.

 


"Бліскучы" марш жанчын пачаўся ў Менску без затрыманьняў


У Менску праходзіць традыцыйны суботні жаночы марш. Калёна стартавала ад Камароўскага рынку.

Чарговая акцыя атрымала назву "бліскучай" — раней у сацсетках зьявіліся заклікі прыходзіць у бліскучай вопратцы ці наносіць блёскаўскі на твар.

Паводле ацэнак журналістаў, сабраліся больш за 1000 удзельніц і вялікая колькасьць журналістаў. Міліцыя папярэджвае пра незаконнасьць "масавага мерапрыемства" і загадвае разысьціся.

У адказ чуюцца скандаваньні: "Жыве Беларусь!", "Верым, можам, пераможам!", "Закон для ўсіх!", "Ганьба БТ!", "Кожны день!", "Ты и твой ОМОН — пошёл вон!" ды іншыя.

Шмат плякатаў: "У нашай барацьбы жаночы твар", "Проста сысьці ўжо не атрымаецца — трыбунал".

Звыклых падч ас такіх акцый людзей у форме без апазнавальных знакаў і ў балаклавах ня бачна, толькі міліцыянты.

 


Вядомыя прозьвішчы 306 затрыманых у Менску,
у тым ліку супрацоўніца брытанскай амбасады і арганізатарка "Лістападу"


19 верасня ў Менску адбыўся традыцыйны жаночы марш салідарнасьці, які быў перарваны масавымі затрыманьнямі ўдзельніц.


Сярод тых, каго пасадзілі ў аўтазакі, — легендарная актывістка Ніна Багінская (пазьней яе адпусьцілі каля Савецкага РУУС), супрацоўніца амбасады Вялікай Брытаніі Іна Рамашэўская, кіраўніца кампаніі "Арт-карпарэйшн" і арганізатар фэстываляў "ТеАРТ" і "Лістапад" Анжэліка Крашэўская.

Паводле Праваабарончага цэнтру "Вясна", вядома ўжо 306 прозьвішчаў затрыманых, сьпіс дапаўняецца.

Найбольшая колькасьць людзей была схопленая каля гандлёвага цэнтру "Айсбэрг" на скрыжаваньні вуліц Коласа і Сурганава. Затрыманьні ажыцьцяўлялі супрацоўнікі АМАП і невядомыя людзі ў форме без апазнавальных знакаў і ў балаклавах.

 


Дэпутатка Менскага гарсавету заявіла,
што складае свае паўнамоцтвы на знак пратэсту. Але яе "не адпусьцілі"


Дэпутатка Менскага гарадзкога савету па Дзяржынскай выбарчай акрузе №23 Вольга Цесакова просіць адклікаць яе праз немагчымасьць дапамагчы пацярпелым ад дзеяньняў сілавікоў.

У відэазвароце на тэлеграм-канале "Мая краіна Беларусь" яна патлумачыла, чаму Менскі гарсавет адмаўляе ёй у законным жаданьні скласьці паўнамоцтвы.

— З-за таго, што адбываецца ў краіне, я месяц таму напісала заяву аб датэрміновым складаньні паўнамоцтваў. Але гэтага аказалася недастаткова. У рамках беларускага заканадаўства, якое дзейнічае толькі ў неабходных для гэтага сытуацыях, дэпутат можа датэрмінова скласьці паўнамоцтвы ў выпадку хваробы, паводле рашэньня суду ў крымінальнай справе або шляхам адкліканьня, ініцыяванага выбарнікамі, — адзначыла Вольга Цесакова.

Пры гэтым дэпутатка, якая патрапіла ў бюракратычнае кола, перакананая, што ў бягучых абставінах праблему гвалту, учыненага над мірнымі грамадзянамі, немагчыма перабіць рамонтам лавачак або адкрыцьцём новага дзіцячага садка.

— Бясьпека, права на ўнікальнасьць, справядлівасьць і сумленнасьць — тыя рэчы, якія сёньня павінны вызначаць ККД народнага абраньніка. Знаходзячыся ў здаровым розуме, цьвярозай памяці і не пад ціскам, я прызнаю сваю безгрунтоўнасьць як дэпутата. Сваю няздольнасьць дапамагчы ўсім нявінна пацярпелым і асуджаным падчас акцый і шэсьцяў. Калі згодныя са мной і верыце, гэтак жа як і я, што 2 + 2 = 4, вы ведаеце, што рабіць. Жыве Беларусь! — заявіла дэпутатка.

Вольга Цесакова была абраная ў Менскі гарсавет у 22-рочным узросьце і стала самай маладой дэпутаткай. У той час яна была студэнткай магістратуры эканамічнага факультэту БДУ і чальцом каардынацыйнай рады навучальнай установы.


"Радыё Свабода", 19 верасьня 2020 р.

 


615 супрацоўнікаў МЭТЗ патрабуюць адстаўкі Лу-какі


Таксама работнікі заклікаюць прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі і правесці новыя.

Працоўны калектыў Менскага электратэхнічнага завода (МЭТЗ імя Казлова адправіў у савет міністраў, Вярхоўны суд, Менаблвыканкам, Менгарвыканкам і Профмаш калектыўны зварот. Пра гэта паведамляе телеграм-канал "Беларусь страйкуе!".


Пад ім падпісалася 615 супрацоўнікаў на 28 лістах. Пералік подпісаў прыкладаецца да разаслаў копіям.

Асноўныя патрабаванні:

1. Спыніць паўнамоцтвы Лу-какі А.Г.
2. Прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі і правесці новыя.
3. Спыніць міліцэйскае свавольства і вызваліць палітычных зняволеных.
4. Правесці расследаванне ды прыцягнуць да адказнасці ўсіх асоб, якія маюць дачыненне да затрыманняў і катаванняў мірных грамадзян, фальсіфікацыі выбараў.

 


Над "Гродна Азот" зноў гарыць аварыйны факел


Паведамляецца пра няспраўнасць у цэху "Аміяк-3".

На прадпрыемстве "Гродна Азот" зноў няспраўнасці ў цэху "Аміяк-3" увечары 19 верасня. Лішкі аміяку спальваюць, каб не было выбуху, таму бачны агонь з трубы.

Раней над прадпрыемствам "Гродна Азот" гарэў аварыйны факел 16 верасня.

 


Марш у гонар Дня нацыянальнага сцяга праходзіць у цэнтры Менска


Людзі сабраліся ля вуліцы Захарава.

Сёння — Дзень нацыянальнага сцяга і герба "Пагоня". 19 верасня 1991 року яны сталі дзяржаўнымі сімваламі беларусаў.

Марш у гонар Дня нацыянальнага сцяга праходзіць у цэнтры Менска ля вуліцы Захарава. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Баста".

Жыхары вуліцы Маякоўскага ў Менску таксама пачалі марш у гонар Дня сцяга і герба.

 

Супрацоўнікі салона прыгажосці схавалі ўдзельніц Марша ад фашыстаў Караева


Наша сіла ў салідарнасці.

"Так. Падчас затрыманняў у Менску супрацоўнікі салона прыгажосці Pink схавалі ўдзельніц Бліскучага маршу ад карнікаў. Цяпер вы ведаеце, чыімі паслугамі скарыстацца наступным разам", — піша тэлеграм-канал "Nexta".

 


Над месцам масавых затрыманняў з'явіўся дрон

з велізарным нацыянальным сцягам


"Над скрыжаваннем Сурганава і Якуба Коласа ў паветры з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг, замацаваны на дроне", — паведамляе тэлеграм-канал "Мая краіна Беларусь".

Адзначаецца, што аўтазакі карнікаў з'ехалі пад крыкі "Ганьба!".

 


У Менску людзі пачынаюць збірацца каля розных РУУС


Адзін — за ўсіх і ўсе — за аднаго.

У Менску людзі пачынаюць збірацца каля розных РУУС сталіцы, куды адвозілі затрыманых удзельніц сённяшняга Жаночага маршу.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Nexta".

 


У Менску затрыманы музыка Аляксандр Памідораў
Ён выступаў на вулічным канцэрце ў Шабанах.


Музыку Аляксандра Памідорава затрымалі карнікі пасля вулічнага канцэрту, якія ён даў у сталічным раёне Шабаны ў суботу.

На відэазапісу, які з'явіўся ў інтэрнэце, відаць, як людзі ў форме заводзяць Памідорава ў аўтазак.

У ГУУС Менгарвыканкама пацвердзілі затрыманне музыкі.

— Ён дастаўлены ў Заводскі РУУС у рамках адміністрацыйнага працэсу, — паведаміла агенцтву "Интерфакс-Запад" афіцыйная прадстаўніца ГУУС Наталля Ганусевіч.

Аляксандр Памідораў з'яўляецца вядомым беларускім шоўмэнам, блюз-музыкам і кампазітарам.


"Хартыя’97%", 19 верасьня 2020 р.

 

 

Міліцыянт вярнуў Ніне Багінскай сцяг


Сцяг ён прынёс а 9 раніцы актывістцы дадому.

Сёння а 9 раніцы да Ніны Багінскай прыйшоў міліцыянт і са словамі "я ж вам учора абяцаў пашукаць фаш сцяг" прынёс яго.

Актывістка не ўпэўненая, што гэта менавіта яе сцяг, але ён вельмі падобны.

Сёння сцяг зноў забралі, аднак хлопцы падарылі Ніне свой сцяг.

 

 

У сеціве апублікавалі звесткі яшчэ 1 000 супрацоўнікаў МУС


Гэта супрацоўнікі МУС з Берасця і Берасцейскай вобласці.

Тэлеграм-канал nexta_live апублікаваў асабістыя звесткі яшчэ 1 000 беларускіх сілавікоў.

"Сёння чернакашульнікі ў Берасце паводзілі сябе нахабна. Распылялі ў твар газ мірным людзям, стралялі ў паветра, праяўлялі асаблівую жорсткасць. За забойства бацькі пецярых дзяцей Генадзя Шутава таксама пакуль ніхто не адказаў, нават расследаванне не распачатае.

Мы папярэджвалі, што адказваць за злачынствы супраць беларусаў абавязкова давядзецца. Дадаем да ўжо наяўнай базы спіс з больш як 1 000 крывасмоваў з Берасця і Берасцейскай вобласці", — піша nexta_live.

Нагадаем, што ўчора была апублікаваная першая 1 000 імёнаў сілавікоў, і 200 з іх адразу ж звярнуліся да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з просьбай выключыць са спісу.

 


Берасцейцы прымусілі карнікаў Караева адступіць


У Берасці карнікі Караева накідваліся на людзей, выкарыстоўваючы слезацечны газ. Жыхары места пачалі адціскаць бандфармаванні кіраўніка МУС Караева.

Відэа апублікаваў тэлеграм-канал "Краіна для жыцця".

 


Жыхары Ваўкавыска прагналі з вуліцы фашыстаў Караева


Як месцічы абаранілі сваё права на мірныя пратэсты.

Сёння ў Менску і ў местах Беларусі прайшоў грандыёзны Марш справядлівасці.

Вось так жыхары Ваўкавыска баранілі сёння сваё права мірна пратэставаць на вуліцах роднага места, паведамляе тэлеграм-канал nexta_tv.


"Хартыя’97%", 20 верасьня 2020 р.

 


"Марш справядлівасьці" ў Менску сабраў больш за 100 тысяч чалавек


Больш за 100 тысяч чалавек сабраліся ў Менску 20 верасьня на традыцыйную нядзельную акцыю, якая гэтым разам называлася "Марш справядлівасьці", паведамляе агенцтва БелаПАН. Такую ж колькасьць удзельнікаў дае агенцтва Reurters.

У Менску сілавікі актыўна перашкаджалі збору людзей на праспэкце Пераможцаў, але, нягледзячы на гэта да 15:00 у раёне стэлы "Менск — места-герой" сабралася некалькі дзесяткаў тысяч дэманстрантаў. Да іх далучаліся людзі з прылеглых вуліц.

У выніку шматтысячная калёна зь бел-чырвона-белымі сьцягамі накіравалася да Палаца Незалежнасьці, аднак, убачыўшы кардон сілавікоў на падыходах да палаца, пратэстоўцы вырашылі зьмяніць маршрут. Яны накіраваліся ў бок цэнтру па вуліцах Ігнаценкі, Ціміразева, Кальварыйскай, Нямізе, Багдановіча, Купалы, Куйбышава, Харужай.

Адметнасьць гэтага маршу — вялікая колькасьць удзельнікаў з новастворанымі сьцягамі раёнаў Менску. Лошыца, Малінаўка, Аўтазавод і іншыя — так людзі пазначаюць сябе ў калёне.

Некалькі разоў дэманстранты спрабавалі выйсьці на праспэкт Незалежнасьці, але ім перагароджвалі шлях сілавікі. У раёне плошчы Якуба Коласа калёне ўсё ж удалося выйсьці на праспэкт і прайсьці ад плошчы да скрыжаваньня з вуліцай Казлова. Там удзельнікаў маршу сустрэў кардон сілавікоў, аўтамабілі "Рубеж" і вадамёты.

Галава калёны зьвярнула ў бок Вайсковых могілак. Скарыстаўшыся гэтым, сілавікі разьбілі дэманстрантаў на дзьве часткі. У раёне вуліцы Зьмітрака Бядулі пачаліся затрыманьні. Паводле інфармацыі відавочцаў, людзей таксама затрымлівалі на праспэкце Незалежнасьці каля 23-яй гімназіі ў раёне ЦУМа, Белдзяржфілармоніі і ГЦ "Маскоўска-Венскі", каля казіно "Белая вежа".

Пасьля 19 гадзін, калі марш у Менску завяршыўся, ізноў запрацаваў мабільны інтэрнэт. Сёньня ён практычна адсутнічаў 4,5 гадзіны, з 14:35 да 19:05, "у адпаведнасьці з распараджэньнем упаўнаважаных дзяржаўных органаў", паведамляе БелаПАН. Прапускная здольнасьць мабільнага інтэрнэту прымусова зьніжаецца кожную нядзелю падчас акцый пратэсту.

Паводле зьвестак на 20:10, правааабронцам вядомыя прозьвішчы ўжо 90 затрыманых на маршы ў Менску і 50 чалавек — у рэгіёнах. Сьпіс затрыманых увесь час абнаўляецца.

Сёньняшні марш быў ужо шостым нядзельным маршам прыхільнікаў пераменаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня. Людзі па ўсёй краіне патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і правядзеньня новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама прыцягненьня да адказнасьці сілавікоў за зьбіцьцё мірных дэманстрантаў і катаваньні.

Прыхільнікі пераменаў 20 верасьня таксама выйшлі на вуліцы Берасьця, Віцебска, Горадні, Гомля, Магілёва, Салігорска, Бабруйска і іншых местаў Беларусі.

 


Праваабаронцы сабралі прозьвішчы больш за 200 затрыманых у Менску і рэгіёнах


Праваабаронцы "Вясны" зьбіраюць сьпісы затрыманых у Менску і рэгіёнах падчас Маршаў справядлівасьці 20 верасьня ў розных гарадах Беларусі.

Сёньня падчас акцый пратэсту ў Менску, Берасьці, Горадні, Гомлі, Магілёве, Бабруйску, Наваполацку, Салігорску, Дзяржынску, Ваўкавыску адбыліся кропкавыя затрыманьні дэманстрантаў.

Паводле стану на 23:00 праваабаронцам вядомыя прозьвішчы ўжо 166 затрыманых у Менску і агулам 69 затрыманых — у рэгіёнах.

Вядома, што сярод дастаўленых у пастарункі — вядомы гарадзенскі гісторык, доктар навук Алесь Смалянчук, магілёўскія журналісты Аліна Скрабунова і Аляксандар Сідарэўскі, а таксама Алег Маісееў, давераная асоба кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.

Таксама ў Горадні зь невядомых прычынаў быў спынены аўтамабіль, экіпаваныя сілавікі выбілі шкло, выцягнулі і брутальна затрымалі кіроўцу. Машына так і засталася з адчыненымі дзьвярыма на дарозе.


"Радыё Свабода", 20 верасьня 2020 р.

 

 

Салігорскі шахцёр абвясціў страйк пад зямлёй


Ён выставіў шэраг патрабаванняў.

Срайкам "Беларуськалія" паведаміў Cайт Сharter97.org, што адзін з шахцёраў рудніка 4РУ, паводле папярэдніх звестак, пасля начной змены адмовіўся падымацца на паверхню да выканання ягоных патрабаванняў.

Работніка, які застаўся ў шахце, клічуць Алег Кудзелка. Ён перадаў цыдулку, што застанецца ў шахце, пакуль не будуць выкананыя ягоныя патрабаванні. Сярод іх — "спыненне беззаконня сілавікоў, запалохванняў, затрыманняў і збіцця мірнага насельніцтва краіны", а таксама адстаўка генеральнага дырэктара "Беларуськалія".

Нагадаем, раней страйк пад зямлёй абвяшчаў іншы салігорскі шахцёр — Юры Корзун.

 


Страйкам "Беларуськалія" заклікаў падтрымаць шахцёра, які страйкуе пад зямлёй


Збор — а 10 гадзіне, прахадная рудніка 4РУ.

Як паведамляе Telegram-канал страйкаму «Беларуськалія», шахцёры збіраюцца падтрымаць свайго калегу Алега Кудзелку, які абвясціў страйк пад зямлёй.

"Падтрымаем Алега, нашага калегу!

Нам патрэбна ваша падтрымка: а 10:00, прахадная 4РУ! Далучайцеся да страйку! Разам мы сіла!

Паведаміце сваім родным і сябрам! Толькі салідарнасць можа спыніць фашызм!" — піша Telegram-канал.

 


Шахцёр, які страйкуе пад зямлёй: Веру ў новую Беларусь


Страйк пад зямлёй трывае.

Працаўнік "Беларуськалія" Алег Кудзелка застаецца ў шахце, паведамляе Telegram-канал "Беларусь страйкуе".

— Для тых, хто сумняваецца — у мяне ёсць непаўналетнія дзеці, я яшчэ не запрацаваў на пенсію, у мяне, як і ў многіх, ёсць крэдыт, — кажа рабочы. — Але я веру ў нас і ў новую квітнеючую выдатную Беларусь!

Нагадаем, Алег Кудзелка патрабуе спыніць сілавікоў, запалохванні, затрыманні і збіццё мірнага насельніцтва краіны, а таксама адстаўкі генеральнага дырэктара "Беларуськалія".

 


Шахцёры "Беларуськалія" прыйшлі падтрымаць калегу, які страйкуе пад зямлёй


Яны падтрымліваюць яго патрабаванні.

Ля прахадной рудніка 4РУ "Беларуськалія" сабраліся людзі, каб падтрымаць шахцёра Алега Кудзелка, які страйкуе пад зямлёй, паведамляе Страйкам "Беларуськалія".

Нагадаем, Алег Кудзелка патрабуе спыніць сілавікоў, запалохванні, затрыманні і збіванні мірнага насельніцтва краіны, а таксама адстаўкі генеральнага дырэктара "Беларуськалія".

 


Шахцёр, які баставаў пад зямлёй: Я далей буду са стачкамам


Алег Кудзелка не шкадуе аб сваім учынку.

Раніцай у панядзелак, 21 верасня, яшчэ адзін работнік "Беларуськалію" адмовіўся выходзіць з шахты на знак пратэсту супраць таго, што адбываецца ў краіне і на прадпрыемстве. Алег Кудзелка перадаў, што не паднімецца на паверхню да таго часу, пакуль ягоныя патрабаванні не будуць выкананыя. Праз тры з лішнім гадзіны яго вывелі на паверхню. "Пра свой учынак не шкадую, пасля яго мне стала значна лягчэй", — кажа Алег Кудзелка.

— Спрацавала няўзгодненасць дзеянняў. Ёсць у нас пэўныя асобы, якія пачалі ўносіць разлад, казаць, што гэта ўсё незаконна. Гендырэктар прыехаў, яго асвісталі ў нас на прыступках — успамінае пра тыя падзеі Алег. — На нашай пляцоўцы 4-га рудніка таксама збіраліся. Дырэктар прыязджаў, але размаўляць з ім не было аб чым. Ён як заведзены паўтараў адно і тое ж. На ўсіх заводах, усіх прадпрыемствах яны адно і тое ж як пад капірку кажуць.

Пасля гэтага абвясцілі аб тым, што будзе сход брыгадзіраў комплексу. Алег кажа, што першапачаткова папярэдзіў брыгадзіраў на сваім участку, каб не хадзілі туды.

— Цалкам зразумела, што там будзе адбывацца. Будзе генеральны дырэктар, будзе адміністрацыя, іх там будзе больш, чым вас, яны вас проста маральна задушаць. Некаторыя брыгадзіры не пайшлі, але іх было мала. Астатнія пайшлі, і іх задушылі. Па ўсіх пляцоўках праехаў гендырэктар, паабяцаў, што да канца года кожны месяц будуць павышаныя прэміі. Груба кажучы, купіў іх. У выніку прэмія да Дня шахцёра ў нас была, а на наступны месяц — трымай кішэню шырэй. Як я і пісаў у сваім лісце, ягоным абяцанням (гендырэктара Івана Галаватага. — Заўвага.) верыць зусім не варта.

Акрамя сітуацыі на прадпрыемстве суразмоўцу турбуе і тое, што адбываецца ў краіне.

— Гэта беззаконне. Асабліва ўчора "весела" было, калі цяжарную дзяўчыну цягнулі. Гэта наогул шок і трапятанне, — кажа ён.

Алег кажа, што першапачаткова планаваў усё не ў такім выглядзе. Хацеў проста напісаць ліст, апублікаваць яго і далучыцца да стачкі.

— Але справа ў тым, што ў тым жа тэлеграме саміх шахцёраў не так шмат, — тлумачыць ён. — Некаторыя нават не ведаюць, што гэта такое. Інфармацыя б не дайшла б да іх, яны б і не ведалі. А так я, прынамсі, у сябе на пляцоўцы крыху пашумеў.

Алег кажа, што прыкладам яму ў тым ліку паслужыў шахцёр Юрый Корзун, які два тыдні таму застаўся ў шахце, прыкаваў сябе кайданкамі да абсталявання. Аднак вызначыў абысціся без кайданкоў, каб не перашкаджаць працы абсталявання, а то "могуць і артыкул ужыць". А вось ліст усё адно вызначыў напісаць. Кажа, што выдаткаваў на гэта тыдзень, а апублікаваць яго папрасіў свайго знаёмага.

Пра пратэст Алег распавядае так: раніцай пасля начной змены, калі ён з іншымі шахцёрамі чакаў у шахце аўтамабіль на выезд, то "аддаў хлопцам паперку з тэлефонам жонкі, дзе было напісана, што сказаць".

— Патрабаванні папрасіў перадаць намесніку начальніка шахты. Для іх гэта была нечаканасць. Яны пыталіся, ці добра я падумаў. Да аднаго з іх ужо былі рэпрэсіі ўжытыя: у нас ёсць людзі, якія былі пазбаўленыя прэмій да Дня шахцёра, кантрактных надбавак да канца рока, трынаццатага заробку. Ён таксама трапіў пад гэты загад, таму перапытаў, ці гатовы я. Але хлопцы трапілі ў страйк, а я далучыўся да стачкі, якая беларускім заканадаўствам не рэгламентаваная.

Пасля гэтага Алег сышоў з таго месца, каб "адразу не трапіцца на вочы".

— Я падрыхтаваўся: узяў ваду, паесці адразу два "тармазкі", запасны ліхтарык з батарэйкамі, бо шахцёрскіх лямпаў выстарчае максімум на дзве змены. Я не стаў зусім парушаць парадак і сыходзіць у ранейшыя выпрацоўкі, у якіх магчымае газаўтварэнне. Прыбор, які вызначае газ, працуе максімум змену. А метан дзейнічае непрыкметна, можна проста задыхнуцца. У выніку майго начальніка выклікалі з выходных, ён мяне і знайшоў. Калі б не гэта, мяне б яшчэ шукалі, а ён здагадаўся.

Да моманту, калі Алега адшукалі, прайшло крыху больш за тры гадзіны. Па яго ў шахту спусцілася цэлая дэлегацыя: начальнік рудніка, галоўны інжынер, намеснікі галоўнага інжынера ў вытворчасці, некалькі ратавальнікаў.

— Нармальна, весела! — смяецца Алег. — Калі мяне знайшлі, я не спяшаючыся пачаў збірацца. Ведаў, што, калі што, выкарыстаюць фізічную сілу — не яны, дык ратавальнікі. Мяне адразу ў шахце абследавалі: памералі ціск і далі лекі, бо ён быў падвышаны. Потым завезлі ў пункт аховы здароўя на "хуткай", кардыяграму знялі, яшчэ раз памералі ціск, праверылі алкатэстарам. Потым прывезлі ў псіханеўралагічны дыспансер, тут зрабілі агляд у прысутнасці прадстаўніка міліцыі. Усё па нулях, алкаголю не выяўлена. Мяне адпусцілі памыцца, пераапрануцца — і потым на гутарку да намесніка начальніка РУУС.

Алег Кудзелка кажа, што, далучыўшыся да стачкі, выказаў сваё меркаванне.

— А работнікі хай далей думаюць, каму яны падпарадкоўваюцца, ці варта выконваць загады такіх таварышаў. Я далей буду са стачкамам. Гатовы да таго, што мяне могуць звольніць, хоць не разумею, на якой падставе. Аб сваім учынку не шкадую, пасля яго мне стала значна лягчэй.

Таццяна, жонка Алега, кажа, што ўжо даўно бачыла, што муж гатовы "што-небудзь зрабіць".

— Перажыванні былі. Але папярэдзіў ён мяне толькі напярэдадні. Ніколі, ніводнага разу я не казала, каб ён туды не ішоў. Гэтую пастанову я падтрымала, хоць і тады перажывала, і ў працэсе, і цяпер таксама перажываю. Ноч была ірваная: прачыналася, з раніцы адразу пачала тэлеграм глядзець, — распавядае Таццяна. — Калі прачытала, што яго вывелі, адразу не ведала, што рабіць: ехаць, не ехаць. Але ў мяне дома дзіця маленькае, пакінуць не магу. Вызначыла, што ўсё адно не паспею, бо гэта ўсё звычайна нядоўга праходзіць. А потым мне ўжо патэлефанавалі і сказалі: спускайцеся, ён тут.

Са слоў Таццяны, магчымыя матэрыяльныя наступствы ўчынку мужа для яе "дзесьці там, далёка".

— Але мы сядзець склаўшы рукі не будзем, калі што, гатовая і адна пацягнуць. Дыпломаў шмат, пры добрым жаданні можна знайсці працу дзе заўгодна. З голаду паміраць не будзем, — кажа Таццяна.

У мужа і жонкі ёсць васьмігадовы сын, яму пра ўчынак таты распавядаць не сталі. Таксама ў Алега ёсць 17-рочная дачка, у Таццяны — 17-рочны сын.

— Дачка ўжо ведае, але яны пакуль не размаўлялі. А сыну я яшчэ не казала, ён перажываць будзе, — усміхаецца Таццяна. — Заўтра ў Алега дзень нараджэння. Гэта збег абставінаў, але раз так атрымалася, то прымяркуем гэты ўчынак да дня нараджэння.

 


Музыку Аляксандра Памідорава арыштавалі на восем дзён


Ні родныя, ні журналісты не змаглі трапіць у суд.

Музыку Аляксандра Памідорава суд Заводскага раёна Менска прызнаў вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт.23.34 КоАП) і асудзіў да 8 дзён арышту.

Пасяджэнне суда пачалося а 14:00, аднак ні родныя, ні журналісты трапіць на яго не змаглі, бо ў раскладзе яно з'явілася пазней за прызначаны час.

 


"Кібер-партызаны" ўдарылі па сайту АРІП


Сайт не адчыняецца.

Як паведамілі "Кібер-партызаны" ў Telegram, чарговай іх цэллю стаў сайт сістэмы АРІП. Цяпер сайт не адчыняецца.

Даведка: Адзіная разліковая інфармацыйная прастора (АРІП) — гэта электронная сістэма, створаная для імгненнай аплаты рахункаў за тавары ці паслугі. АРІП быў уведзены ў эксплуатацыю ў 2008 з ініцыятывы Нацыянальнага банка РБ.

 


У Сеціве апублікавалі звесткі яшчэ 70 супрацоўнікаў МУС


У адкрыты доступ патрапілі хатнія адрасы і нумары тэлефонаў.

Тэлеграм-канал NEXTA Live апублікаваў звесткі яшчэ 70 сілавікоў з Віцебска. Гэта пакаранне за іх "дрэнныя паводзіны". На гэты раз у адкрыты доступ трапілі не толькі імёны, даты нараджэння і пасады супрацоўнікаў міліцыі, але і іх адрасы і нумары тэлефонаў.

Нагадаем, раней Telegram-каналам былі апублікаваныя звесткі 2000 сілавікоў.


"Хартыя’97%", 21 верасьня 2020 р.

 


На менскім заводзе, які баставаў у жніўні, пакончыў з сабой рабочы


19 верасня на Менскім электратэхнічным заводзе імя Казлова пакончыў з сабой рабочы. Зборшчыка Станіслава Чура знайшлі павешаным падчас абедзеннага перапынку.

Прычыны, якія штурхнулі мужчыну на самагубства, пакуль дакладна невядомыя. Калегі Станіслава мяркуюць, што на яго аказваўся ціск з-за яго палітычнай пазіцыі.

— Ён хадзіў увесь час на ўсе мітынгі і забастоўкі. Людзей, якія 16-га хадзілі на забастоўку ў сквер унутры завода, пачалі прэсаваць, аж да звальнення, — распавядае Еўрарадыё адзін з супрацоўнікаў прадпрыемства. — Кажуць, што ён палаяўся з начальствам, потым здаў інструменты і хадзіў шукаў месца, дзе пакончыць з сабой.

Яшчэ адзін работнік, які з’яўляецца сябрам Свабоднага прафсаюза металістаў, адказвае, што прычынай суіцыду магла стаць сямейная драма.

— Для нас гэта трагедыя, вядома. Каб чалавек без нічога ніякага, тым больш такі баец. Як казаў майстар, ён быў адзін з тых у брыгадзе, які "за Радзіму".

Пахаванне Станіслава адбудзецца ў Вілейцы. Перад гэтым зладзіцца служба ў Касцёле Узвіжання Святога Крыжа.

У Чура засталіся жонка і непаўналетні сын.

Мінскі электратэхнічны завод стаў адным з першых прадпрыемстваў, работнікі якога адкрыта выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю. 11 жніўня 50 рабочых падпісалі агульны зварот, адрасаваны Адміністрацыі прэзідэнта. Супрацоўнікі завода патрабавалі спынення гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў, вызвалення затрыманых і вяртання паўнавартаснага інтэрнэту. У той жа дзень каля прахадной завода адбыўся хапун, як мінімум двух чалавек затрымалі.


"Эўрарадыё", 21 верасьня 2020 р.

 


"Сустракалі нас як герояў — плакалі ўсе".
У Горадне акцёры тэатра спынілі спектакль, калі даведаліся, што іх калег затрымаў АМАП


20 верасня Горадня праславілася тым, што амапаўцы падчас мірнага маршу зацягнулі ў аўтазак цяжарную жанчыну. А яшчэ тым, што акцёры Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатра не змаглі працягнуць спектакль, даведаўшыся, што на вуліцы затрымалі іх калег — заслужанага артыста Беларусі, рэжысёра-пастаноўшчыка і акцёра Сяргея Курыленку і яго жонку Валянціну Харытонаву, якая таксама служыць у тэатры.

На сцэне ў гэты вечар гралі "Вельмі простую гісторыю" — трагікамедыю па п’есе Марыі Ладо, дзеянні якой разгортваюцца ў хляве, а дыялогі прамаўляюцца жывёламі, што там знаходзяцца. Аднак сыграць акцёры змаглі толькі першы акт. Справа ў тым, што ў антракце ім паведамілі: затрыманыя іх калегі, Сяргей і Валянціна.

Зрабіла гэта дачка Сяргея Ксенія: яна хоць зараз і жыве ў ЗША, але, убачыўшы ў СМІ фотаздымак, на якім бацькоў вядуць у аўтазак, аператыўна пачала пісаць і званіць знаёмым у тэатр з просьбай дапамагчы і даведацца, што будзе з татам і маці. Яна прызналася ў каментары "Нашай Ніве", што шчыра ганарыцца сваімі бацькамі.

Акцёры, задзейнічаныя ў пастаноўцы, пасля гэтай навіны зразумелі, што не змогуць нармальна сыграць другі акт. Ігар Уланаў выйшаў на сцэну і агучыў гледачам, што яны прыпыняюць спектакль, бо вымушаныя ехаць у РАУС, калі іх калегі затрыманыя.

Затрымлівалі, праўда, выключна Сяргея.

— Мы з жонкай гулялі. Дагуляліся да таго, што пачалі затрымліваць усіх у месце. Бралі на Вялікай Траецкай мяне аднаго, але жонка ўхапілася за мяне, не адпускала. Яны вырашылі, што гэта супраціў — амапавец мне пачаў круціць рукі. Я папрасіў яго некалькі разоў абысціся без гвалту, ён паслабіў хватку. У выніку ў Ленінскі РАУС нас павезлі разам з жонкай, — апісвае момант затрымання Сяргей.

Трымалі ў РАУС артыстаў гадзіны чатыры. Спачатку яны чакалі допыт у ціры, пасля іх перавялі ў спартовую залу. Абыходзіліся міліцыянеры з усімі затрыманымі ветліва: вадзілі пры першай патрэбе ў прыбіральню, давалі ваду. Пасля падпісання пратакола Сяргея і Валянціну адпусцілі — праўда, жонцы дагэтуль не вярнулі тэлефон.

Пара адразу паехала ў тэатр — атрымалася так, што яны вярнуліся туды хутчэй, чым акцёры выехалі на пошукі затрыманых калег.

— Сустракалі нас як герояў — плакалі ўсе, абдымаліся. Я нават не чакаў: выглядала, нібыта я з фронту вярнуўся, — згадвае Сяргей.

У той жа вечар у тэатры адбылася размова з кіраўніцтвам.

— Дырэктар тэатра даводзіў нам, што нельга прыпыняць спектакль. Мы — акцёры, мы служым гледачу, нас вучаць не рэагаваць на знешнія абставіны, калі мы на сцэне. Але я патлумачыў, што такому навучыць немагчыма. Акцёры не змаглі стрымаць эмоцый, — расказвае Сяргей.

У каментары дырэктар тэатра Ігар Гедзіч пацвердзіў, што адразу ж прыехаў да акцёраў, як толькі даведаўся, што адбылося.

— Для мяне тэатр — гэта вялікая частка жыцця, усе восем год, што я тут працую дырэктарам. Мы жывём не ў вакууме, бачым, што адбываецца навокал.

Але мая пазіцыя наступная: я супраць палітызацыі тэатра, супраць палітычных мізансцэн. Учарашнія падзеі — гэта непавага да гледача. Як дырэктар тэатра, я магу толькі выбачыцца перад гледачамі, якія ўчора атрымалі не тое, на што разлічвалі. Eсць незадаволенасць у людзей, якія хочуць адпачыць ад мітусні і інфармацыйнага наратыву.

Мы ўчора падарыць ім гэтага, на жаль, не змаглі. Мы нікога не пакрыўдзім і вернем грошы ўсім, хто захоча.

А што чакае акцёраў за іх учынак? Ігар Гедзіч кажа, што адміністрацыя будзе дзейнічаць у межах Працоўнага кодэкса.

— Першае, чаму вучаць акцёра, калі ён атрымлівае адукацыю, — гэта калі ён выходзіць на сцэну, то павінен забыць, што яго акружае. Eн павінен быць прафесіяналам. Шмат ёсць прыкладаў, калі ў акцёра паміраў нехта з блізкіх, але ён усё роўна выходзіў на сцэну. Нагоды адмяняць учора спектакль, на мой погляд, не было. Будзем разбірацца ў гэтай сітуацыі. Пакуль я не гатовы адказаць, што мы будзем дакладна рабіць юрыдычна. Я прашу людзей прытрымлівацца заканадаўства, і калі людзі яго прытрымліваюцца, ніякіх наступстваў не будзе, — пракаментаваў дырэктар тэатра.

У сваю чаргу акцёры не хаваюць, што перажываюць, што іх тэатр можа напаткаць лёс Купалаўскага.

— Ужо ёсць адчуванне нейкай катастрофы. У нас адсутнічае кантакт з кіраўніцтвам, акрамя таго, што толькі мы ім вінныя, а яны нам — нічога. І мы павінны сядзець ціха, — дзеліцца Сяргей Курыленка.

Ускладняе сітуацыю тое, што акцёраў працягваюць па аднаму выклікаць на допыты ў Следчы камітэт наконт бел-чырвона-белага сцяга, які вывесілі над драмтэатрам яшчэ 15 жніўня. Па нашай інфармацыі, справу нібыта з адміністрацыйнай перавялі ў крымінальную: артыкул 370, здзек з дзяржаўнага сцяга. Каментаваць падрабязней гэтую справу дырэктар тэатра адмовіўся: "вядуцца аператыўна-следчыя дзеянні".


Кацярына Карпіцкая


"Наша Ніва", 21 верасьня 2020 р.

 


Выпуск аўтобусаў зьнізіўся ўдвая: як італьянская забастоўка паўплывала на заводы


Пасьля прэзыдэнцкіх "выбараў" рабочыя МТЗ, БелАЗ, МЗКЦ ды іншыя буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы заяўлялі пра страйкі, якія перарасьлі ў італьянскія забастоўкі. Свабода паглядзела, як гэта адбілася на эканоміцы.


МТЗ


3190 — столькі трактароў для сельскай і лясной гаспадаркі выпусьцілі ў Беларусі ў жніўні. Гэта сярэдні паказьнік за месяц, і ён не нашмат меншы, чым у ліпені 2020-га, вынікае са справаздачы Белстату.

За мінулы рок завод працаваў з чыстым прыбыткам у 100 мільёнаў рублёў, за год прыбытак вырас у 37 разоў. Таксама завод мае 468 мільёнаў рублёў доўгатэрміновых абавязаньняў. Тут працуюць 15,7 тысячы чалавек.


БелАЗ


22 — столькі кар’ерных самазвалаў выпусьцілі ў Беларусі за жнівень, і гэта антырэкорд. У ліпені, напрыклад, выпусьцілі 32 самазвалы, а ў студзені — 42.

У 2019 роке чысты прыбытак заводу склаў 256 мільёнаў рублёў. Завод мае на 65 мільёнаў крэдытаў, тут працуюць 11 тысяч чалавек.

18 верасьня стала вядома, што БелАЗ выпусьціў аблігацыі на 100 мільёнаў даляраў пад 7% рочных. Аблігацыі прададзеныя чатыром беларускім банкам, сярод іх два дзяржаўныя ("Беларусбанк" і "Белаграпрамбанк").

21 верасьня на БелАЗе зьмяніўся дырэктар, новым стаў Сяргей Нікіфаровіч.


МАЗ


199 — столькі самазвалаў для эксплюатацыі ва ўмовах бездарожжа выпусьцілі ў Беларусі ў жніўні; МАЗ — асноўны вытворца гэтай прадукцыі. У ліпені такіх самазвалаў выпусьцілі 207, а ў чэрвені — 255.

Зьнізіўся і выпуск аўтобусаў: 68 штук за жнівень супраць 146 у ліпені.


Італьянская забастоўка і эканоміка


Буйныя беларускія заводы маюць мільённыя даўгі, хоць многія сёлета паказалі прыбыткі. Паводле фінансавага аналітыка Вадзіма Іосуба, цяжкасьці ў прадпрыемстваў пачаліся яшчэ зь вясны, ад каранавірусу.

— Ня думаю, што страйкі ў тым ці іншым выглядзе паўплывалі на стан прадпрыемстваў. Гаворка, хутчэй за ўсё, пра страты ў вытворчасьці за 1-2 дні, гэта на некаторых прадпрыемствах. Стратныя прадпрыемствы стратныя таму, у тым ліку, што не зарабляюць сабе на заробак, таму ім даюцца крэдыты пад гарантыяй дзяржавы, — кажа Вадзім Іосуб.

Большасьць беларускіх банкаў перастала выдаваць крэдыты фізычным асобам, але "заводам крэдыты могуць выдзяляцца дырэктыўна".

— Рэсурс не бясконцы, як і гарызонт плянаваньня. Цяпер эканамічным блёкам прымаюцца нейкія хуткія рашэньні, і ніхто не думае, як гэта адаб’ецца, — мяркуе Вадзім Іосуб.


Чаму не атрымалася страйку


Забастоўка ў сваім клясычным выглядзе на беларускіх прадпрыемствах усё ж не атрымалася, гэта зьвязана "з адсутнасьцю сур’ёзнай сацыяльнай падтрымкі".

— Складана казаць пра маштабны страйк, бо незразумела, на што жыць працоўным. У сьвеце ёсьць прафсаюзы, якія са сваіх фондаў могуць некага падтрымліваць, у нас такога няма, таму цяжка ўявіць, каб людзі адмовіліся ад заробкаў і селі дома, — мяркуе Вадзім Іосуб.

Аб’ём прамысловай вытворчасьці ў Беларусі за 8 месяцаў гэтага року зьнізіўся на 2,2% у параўнаньні з такім жа пэрыядам летась.

 


Пра звальненьне з МЗС Беларусі заявіў яшчэ адзін дыплямат


Павел Сьлюнькін, першы сакратар упраўленьня Эўропы Міністэрства замежных спраў Беларусі, на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў пра сыход з пасады.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пацьвердзіў нам, што Сьлюнькін працуе ў МЗС, але інфармацыю аб ягоным сыходзе з пасады, а таксама заяву Паўла Латушкі аб масавых звальненьнях з дыпляматычнага ведамтва пакінуў без камэнтару.

Колішні амбасадар Беларусі ў Францыі Павал Латушка напісаў учора ў сваім тэлеграм-канале, што 30 дыпляматаў звольняць са структуры МЗС за выказваньні ў асабістых сацсетках пра нязгоду з фальсыфікацыяй выбараў і актамі гвалту над мірнымі дэманстрантамі з боку амапаўцаў. Сьлюнькін быў адным з тых, хто рабіў такія выказваньні. У МЗС Беларусі інфармацыю пра звальненьні камэнтаваць адмовіліся.

 

 

21 затрыманага на "Беларуськаліі" выпусьцілі зь міліцыі,
лідэра страйкоўцаў Бокуна будуць судзіць


На аднаго зь лідэраў страйкаму "Беларуськалію" Анатоля Бокуна склалі пратакол за несанкцыянаванае мерапрыемства, яго будуць судзіць. З астатнімі правялі гутаркі і выпусьцілі — паведамілі нам ў Менскай абласной управе ўнутраных спраў.

Днём 21 верасьня прадстаўнік прэс-службы УУС Менскай вобласьці Сяргей Чабатароў сказаў Свабодзе, што ў Салігорску на "Беларуськаліі" затрымалі 22 чалавек.

Яны выйшлі падтрымаць шахтара Алега Кудзёлку, які адмовіўся падымацца з шахты на знак пратэсту супраць фальшывых выбараў і гвалту ў краіне.


"Радыё Свабода", 21 верасьня 2020 р.

 

 

Шахцёра-страйкоўца Алега Кудзёлку павезлі ў псіханеўралагічны дыспансер


Сілавікі затрымалі шахцёраў "Беларуськалія", якія прыйшлі падтрымаць свайго калегу Алега Кудзёлку. Сёння пасля начной змены ён адмовіўся выходзіць на паверхню ў знак пратэсту супраць рэпрэсій у дачыненні да страйкавага камітэта прадпрыемства, затрыманняў, збіванняў і катаванняў мірных грамадзян, фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.

Як паведаміў БелаПАН сведка, каля 20 чалавек прыйшлі да чацвёртага рудаўпраўлення ААТ "Беларуськалій".

— Рабочыя стаялі ў падтрымку шахцёра, які не падняўся на паверхню. Пад’ехалі бусы. Спачатку міліцыянеры размаўлялі, потым праз пэўны час з бусаў выскачыў АМАП і ўпакаваў усіх, хто там быў. Іх павезлі. Хутчэй за ўсё, у РАУС”, — распавёў сведка, якому ўдалося пазбегнуць затрымання.

Паводле яго слоў, Алега Кудзёлку паднялі на паверхню і на хуткай дапамозе ў суправаджэнні невядомых людзей павезлі ў псіханеўралагічны дыспансер.

Пасля таго, што адбылося, страйкам "Беларуськалія" напісаў у сваім тэлеграм-канале: "Што будзе заўтра? Дубінкамі будуць гнаць у забой? Пачакаем яшчэ трохі? Такім чынам, нам, рабочым, улады заявілі адкрытым тэкстам: вам нельга збірацца нідзе, ні ў месце, ні на прампляцоўках. Толькі працаваць і не падымаць галаву! Ці тая гэта ўлада, якая нам патрэбная? Ці яе нам трэба карміць сваёю працаю?" — гаворыцца ў паведамленні страйкаму.

Як паведамлялася, жонка Кудзелкі сёння перадала ў страйкам яго адкрыты ліст на імя гендырэктара прадпрыемства Івана Галаватага. Кудзёлка, які вучыўся разам з Галаватым у Санкт-Пецярбургскім горным універсітэце, крытыкуе кіраўніцтва прадпрыемства за канфлікты з незалежным прафсаюзам, "адкаты" за кантракты і кадравую палітыку. Шахцёр патрабаваў адстаўкі гендырэктара ААТ "Беларуськалій", вызвалення ўсіх зняволеных страйкамаўцаў прадпрыемства, спынення націску на членаў страйкама і іх сем’і, скасавання пастановы аб звальненні страйкоўцаў "Беларуськалія", спынення бязмежжа сілавікоў, а таксама запалохвання, затрымання і збіцця мірных грамадзян.

У страйкаме "Беларуськалія" адзначаюць "беспрэцэдэнтны націск" на ўдзельнікаў страйку. Так, з канца жніўня суды вынеслі рашэнні пра штрафы і арышты па артыкуле 23.34 КоАП у дачыненні да членаў страйкаму Анатоля Бокуна, Уладзіміра Шылы, Дзяніса Тарасевіча, Мікалая Лявончыка, Мікалая Зіміна, Сяргея Казелькі, Пятра Печкурова.

Рашэнне пра страйк было прынятае шахцёрамі 17 жніўня на сходзе страйкавага камітэта "Беларуськалія". Там жа былі зацверджаныя патрабаванні страйкоўцаў: прызнаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі, прыцягнуць Лу-каку і старшыню Цэнтрвыбаркама Л. Ярмо да адказнасці за злачынствы супраць народа і фальсіфікацыю выбараў, вызваліць усіх палітвязняў і ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, не дапусціць прымянення мер адміністрацыйнага ўздзеяння ў дачыненні да ўдзельнікаў забастоўкі. Пракурор Менскай вобласці Сяргей Хмарук накіраваў у суд іск аб прызнанні страйку незаконным.

11 верасня Менскі абласны суд у асобе суддзі Валянціны Караткевіч задаволіў іск пракурора, прызнаў страйк шахцёраў "Беларуськалія" незаконным, бо рашэнне аб яго правядзенні было прынятае з парушэннем патрабаванняў Працоўнага кодэкса.


"Беларускае Радыё Рацыя", 21 верасьня 2020 р.

 

 

Спартсменам забароняць выкарыстоўваць недзяржаўную сімволіку

і абавяжуць вывучыць гімн


Беларускіх спартсменаў просяць падпісаць дадатковыя пагадненні да кантрактаў, паводле якіх яны, у прыватнасці, абавязаны на памяць ведаць гімн Беларусі, могуць выкарыстоўваць толькі дзяржаўную сімволіку і не маюць права даваць каментары СМІ і рабіць любыя публікацыі без дазволу наймальніка, піша sport.tut.by.

Чытач Tut.by даслаў загад, падпісаны 18 верасня міністрам спорта Сяргеем Кавальчуком, які абавязвае арганізацыі дадаць гэтыя змены ў кантракты са спартоўцамі.

А сёння тэлеканал "Белсат" апублікаваў дадатковае пагадненне ў РЦАП па фрыстайле.

Дарэчы, лідары каманды па фрыстайле падпісалі ліст супраць гвалту і фальсіфікацый на выбарах. Сярод іх — лепшая спартсменка Беларусі-2019 Аляксандра Раманоўская, алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова, легендарны трэнер Мікалай Казека і былы дырэктар РЦАП па фрыстайле Вадзім Крывашэеў.

Крывашэеў, дарэчы, быў звольнены з РЦАП праз дрэнную ідэалагічную працу. Падтрымаў пратэстоўцаў і двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў па фрыстайлу Дзмітрый Дашчынскі.

На днях Мікалая Казеку пазбавілі імянной стыпендыі і запатрабавалі вярнуць грошы амаль за рок.


"Новы час",  21 верасьня 2020 р.

 

 

Прадстаўнікі мікрараёнаў беларускіх местаў заклікалі пачаць

Генеральны наступ на ўзурпатара


Яны прапануюць 27 верасня правесці Марш 97%.

Шэраг беларускіх тэлеграм-каналаў апублікаваў заяву прадстаўнікоў мікрараёнаў беларускіх местаў і шэрагу страйкамаў.

Сайт Charter97.org прыводзіць тэкст заявы цалкам:

9 жніўня абсалютная большасць грамадзянаў Беларусі прагаласавала супраць дыктатара Лу-какі, за Святлану Ціханоўскую. Перапалоханая ўлада надумала сфальсіфікаваць выбары. Мы адказалі магутным пратэстам. Гэты пратэст доўжыцца ўжо паўтара месяца, ягонымі ўдзельнікамі сталі ўсе жыхары краіны — ад невялікіх вёсак да Менска.

Кожны дзень мы выходзім на вулічныя акцыі, праводзім маршы і сустрэчы ў мікрараёнах сваіх местаў, флэшмобы і партызанскія акцыі. Кожныя выхадныя сотні тысячаў беларусаў збіраюцца ў цэнтры сваіх местаў і дэманструюць жаданне жыць у вольнай краіне.

Гераізм, самаарганізацыя і смеласць нашага народа здзівілі ўвесь свет.

Мы паказалі, што нас — пераважная большасць. Цяпер трэба ісці далей і дамагацца выканання нашых законных патрабаванняў — вызвалення ўсіх палітвязняў, адстаўкі Лу-какі і правядзення сумленных выбараў. Для гэтага патрэбная максімальная канцэнтрацыя сілаў, павелічэнне маштабаў пратэсту і катэгарычныя дзеянні.

Марш справядлівасці паказаў, чаго больш за ўсё баіцца слабая і баязлівая ўлада — нашых моцных і скаардынаваных дзеянняў у цэнтры нашых местаў.

Дыктатар хоча атрымаць час, каб захаваць сваю ўладу, спадзяецца, што пратэст затухне. Мы не дапусцім гэтага.

Мы — прадстаўнікі групаў супраціву з мікрараёнаў Менска, ВНУ, а таксама розных местаў Беларусі. Мы ўсе розныя, але ў нас адна мэта — вызваленне краіны.

Мы прапануем пачаць Генеральны наступ на дыктатуру і ў якасці першага кроку — правесці ў нядзелю 27 верасня ў цэнтры нашых местаў а 14-й Марш 97%, зрабіць гэтую акцыю найбольш масавай у гісторыі Беларусі. Для гэтага ўсім прыхільнікам пераменаў сканцэнтраваць намаганні на яе падрыхтоўку, пачаўшы дзейнічаць проста цяпер.

Што для гэтага трэба?

Татальны распаўсюд інфармацыі пра Марш. Улёткі, стыкеры, графіці, любая наглядная агітацыя павінна з'яўляцца кожны дзень ва ўсіх даступных месцах.

Ноў-хаў беларускіх пратэстаў — групы супраціву ў мікрараёнах і кварталах. Кожны дзень нам трэба гутарыць з суседзямі, якія пакуль яшчэ не выходзяць на пратэст, запрашаць іх на Марш.

Выкарыстоўваць усе магчымасці, якія дае інтэрнэт. Інфармацыя пра Марш павінна быць ва ўсіх сацсетках і лакальных чатах.

Мы звяртаемся да ўсіх тэлеграм-каналаў, блогераў, СМІ. Мы дзякуем за дапамогу і падтрымку і просім максімальна шырока распаўсюдзіць інфармацыю пра Марш.

Мы просім нашых суайчыннікаў, усіх сяброў свабоднай Беларусі праводзіць акцыі каля амбасадаў не толькі нашай краіны, але і Масковіі. Пуйло павінен зразумець, што падтрымка Лу-какі недапушчальная.

Крэатыў беларусаў падчас акцый пратэсту дзівіць. Давайце выкарыстаем яго для таго, каб прыдумаць новыя спосабы данясення інфармацыі пра Марш.

Пачынаем Генеральны наступ. Жыве Беларусь!

Народная ініцыятыва "Генеральны наступ":

Алена, м-н вуліцы Маўра, Менск
Алег, м-н Каменная Горка, Менск
Belarus Freedom, Малінаўка 4, 5, Менск
Павал, м-н Лошыца, Менск
Аляксандр, м-н Міхалова, Менск
Аляксандр, м-н Чыжоўка, Менск
Дзмітрый, м-н Захарава, Менск
Сяргей, раён ст. м. "Магілёўская", Менск
Андрэй, м-н Сухарава, Менск
Дзмітрый, м-н Серабранка, Менск
Анжаліка, м-н Уручча, Менск
Сяргей, м-н Ангарская, Менск
Ігар, м-н Малінаўка 7, 8, Менск
Алекс, м-н Паўднёвы Захад, Менск
Андрэй, м-н Сляпянка, Менск
Стас, м-н Брылевічы, Менск
Іван, БДУІР
Мярэжа, БДУКМ
Дыяна, БНТУ
Васіль, Магілёў
Яўген, Наваполацк
Валянцін, Менскі раён
Альгерд, Горадня
Аляксей, Гомель
Ірына, Берасце
Вераніка, Жлобін
Васіль, Смалявічы
Макс, Барысаў
Сяргей, Ліда
Алег, Слуцак
Аляксей, страйкам МАЗ
Андрэй, страйкам "Гродна Азот"

Аўтары звароту запрашаюць усіх прыхільнікаў пераменаў далучацца да ініцыятывы.

 


Студэнты БДУІР выйшлі на Марш адважных людзей


Як паведамляе Telegram-канал "адлічана", студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі выйшлі на Марш адважных людзей. Адзначым, што сёння акцыі праводзяць студэнты Беларускага дзяржаўнага і Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэтаў.

"БДУІР — месца смелых, разумных і таленавітых людзей, якія ніколі не будуць мірыцца з такой непавагай і грэбаваннем да сябе. Спазніцца на пару на 10 хвілін — не страшна, бо вашы аднагрупнікі спазняюцца на 15 дзён. Сёння на пары вы не далічыліся некалькіх чалавек, а заўтра могуць не далічыцца вас.

Цяпер той час, калі нельга маўчаць, калі важная пазіцыя і ўдзел абсалютна кожнага, бо ахвяры, якія панеслі вашы таварышы, не павінны быць марнымі.

Мы павінны паказаць, што нас нельга задушыць, выклікаючы на размовы і пагражаючы пратаколамі!

Абыякавасць цісне, саджае і...забівае.

Час смелых, а не баязліўцаў! Жыве Беларусь!" — гаворыцца ў заяве студэнтаў.

 


Студэнтка БДУКіМ публічна адмовілася ад лукашэнкаўскай стыпендыі


Яе ўчынак сустрэлі апладысментамі.

Студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў публічна адмовілася ад стыпендыі спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у падтрымцы таленавітай моладзі, піша тэлеграм-канал "Баста!".

— Праз сітуацыю, якая склалася ў нашай краіне, ад уладаў, якая знішчае свой народ, калечыць і забівае, на жаль, я не магу прыняць гэтую ўзнагароду, — сказала яна.

Гэтыя словы былі сустрэтыя воплескамі.

 


Студэнты БДУ сталі ў ланцугі салідарнасці ў цэнтры Менска


Студэнты патрабуюць вызваліць лідара свайго страйкаму.

У цэнтры Менска, каля будынку БДУ на вуліцы Ленінградскай, студэнты юрфака сталі ў ланцуг салідарнасці з іх выкладчыцай Святланай Волчак, паведамляе Charter97.org са спасылкай на незалежныя тэлеграм-каналы.

Выкладчыца, якая брала ўдзел у стварэнні страйкаму БДУ, і яе муж Міхаіл адбываюць 15-дзённыя арышты ў ізалятары ў Іванаве Берасцейскай вобласці.

Яшчэ адна акцыя салідарнасці са Святланай Волчак прайшла ва ўнутраным дворыку БДУ.

— Святлана — першапачатковая стваральніца страйкаму БДУ. У канцы жніўня яе затрымалі і арыштавалі на 15 дзён разам з мужам Міхаілам. Пасля вызвалення Святлане пачалі адкрытым тэкстам заяўляць, што яна павінна сысці з БДУ, — сказалі ўдзельнікі акцыі.

Студэнты журфака БДУ таксама выйшлі ў падтрымку Святланы Волчак.

 


Студэнты МДЛУ выйшлі на пратэст


У Беларусі сёння — 45-ы дзень рэвалюцыі: акцыі з патрабаваннем змены ўлады праходзяць у розных местах краіны.

Студэнты Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (МДЛУ) таксама выйшлі на пратэст, каб падтрымаць відэазварот сваіх калег і выказаць салідарнасць з затрыманымі на акцыях.

Відэа акцыі пратэсту апублікаваў тэлеграм-канал "Баста!".

 


Студэнты-матэматыкі выйшлі на маўклівую акцыю пратэсту


Іх плакаты кажуць пра многае.

Маўклівая акцыя студэнтаў і выкладнікаў ФПМІ і МехМата супраць забароны спяваць у сценах універсітэта, піша тэлеграм-канал "Адлічана".

 


У Менску прайшоў велапрабег салідарнасці

 

Такі велапрабег салідарнасці адбыўся сёння ў Менску, піша тэлеграм-канал "Усы Лукашенко".

Таксама вядома, што ля музея Янкі Купалы невядомыя, якія выйшлі з мікрааўтобуса, спрабавалі злавіць веласіпедыстаў (адзін з іх быў з БЧБ-сцягам). Але спроба не аказалася паспяховай.

 


З "Савецкай Беларусі" звольніліся адразу 12 супрацоўнікаў


Пачаліся масавыя ўцёкі прапагандонаў.

Як паведамляе "Эўрарадыё", з "Савецкай Беларусі" звольніліся адразу 12 супрацоўнікаў. Мы ўжо паведамлялі, што сярод тых, хто пакінуў самую вялікую афіцыёзную газету краіны, — пісьменніца Людміла Рублеўская. Выявілася, што яна была не адзінай, хто звольніўся з "Саўбеліі".

Людзі звальняліся з "Советской Белоруссии" ціха, без паведамленняў у сацсетках.

 


Сустаршыню страйкаму "Беларуськалія" зноў адправілі пад арышт


Анатоля Бокуна асудзілі на 25 дзён арышту.

Сустаршыню страйкавага камітэта ААТ "Беларуськалій" Анатоля Бокуна асудзілі на 25 дзён арышту.

Як паведамілі БелаПАН у стачкаме, суд адбыўся ўвечары 21 верасня. Бокун атрымаў пакаранне паводле двух адміністрацыйных артыкулах — "за непадпарадкаванне міліцыі" падчас акцыі 21 верасня каля 4-га рудаўпраўленне ў падтрымку шахцёра Алега Кудзёлкі, а таксама за "ўдзел у несанкцыянаваным шэсці 20 верасня".

24 жніўня Бокуна затрымалі і аштрафавалі на 25 базавых велічыняў (675 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. 31 жніўня ён зноў быў затрыманы і асуджаны на 15 дзён адміністрацыйнага арышту паводле аналагічнага абвінавачвання.

Анатоль Бокун працаваў механікам аддзялення згушчэння сільвінітавай абагачальнай фабрыкі першага рудаўпраўлення. Адміністрацыя ААТ "Беларуськалій" звольніла яго "за парушэнне працоўнай дысцыпліны, таму што ён не хадзіў на працу без паважнай прычыны". Звальненне Бокуна ў стачкаме расцэньваюць як рэпрэсіі.

 

 

Жыхары Дзяржынска сталі ў чаргу, каб падтрымаць гаспадара крамы з "Пагоняй"


Салідарнасць беларусаў не ведае межаў.

Жыхары Дзяржынска сталі ў чаргу ў краму, сына гаспадара якой затрымалі за "Пагоню", намаляваную на ралеце, піша тэлеграм-канал "Усы Лукашенко".


"Хартыя’97%", 22 верасьня 2020 р.

 

 

Ганаровая варта ля Палацу Незалежнасьці.
Прэс-сакратарка Лу-какі адмовілася назваць дату інахуйрацыі


Раніцай 23 верасьня менчукі заўважылі незвычайную актыўнасьць каля менскага Палацу Незалежнасьці: рота ганаровай варты, эскорт з матацыклістаў і сілавікі ў прылеглых раёнах. Прэс-сакратарка Лу-какі Натальля Эйсмант адмаўляецца называць дакладную дату інахуйрацыі кіраўніка Беларусі.

— Магу пакуль сказаць толькі, што бліжэй да часу інахуйрацыі мы вам абавязкова паведамім, — сказала РІА "Новости" Н. Эйсмант.

Праспэкт Незалежнасьці перакрылі ад МКАД да вуліцы Сьвярдлова, праспэкт Пераможцаў перакрылі ад МКАД да праспэкту Незалежнасьці.

Паводле блогера Антона Матолькі, рух грамадзкага транспарту перакрылі па праспэктам Незалежнасьці і Пераможцаў.

З Астрашыцкага гарадка выехаў картэж Лу-какі, паведаміў Антон Матолька а 10:35.

Паводле інфармацыі "Радыё Свабода", камэры БТ стаяць на Плошчы Перамогі, паводле Матолькі, камэры БТ стаяць на праспэкце Незалежнасьці каля Нацыянальнай бібліятэкі.

Паводле заканадаўства, інаўгурацыя павінна адбыцца цягам двух месяцаў зь дня выбараў, то бок не пазьней за 9 кастрычніка.

 


Інахуйрацыя ў гэтыя хвіліны праходзіць у Палацы Незалежнасьці


Лу-кака ўступіў на пасаду прэзыдэнта Беларусі, сьцьвярджае БелТА. У сваім тэлеграм-канале дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што цырымонія інахуйрацыі ў гэтыя хвіліны праходзіць у Палацы Незалежнасьці.

"Паклаўшы правую руку на Канстытуцыю, А. Лу-кака вымавіў прысягу на беларускай мове. Затым ён падпісаў акт аб прынясеньні прысягі, пасьля чаго старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў Л. Ярмо ўручыла А. Лу-каке пасьведчаньне "Прэзыдэнта" Рэспублікі Беларусь".

Сёньня ранкам цэнтральныя вуліцы Менску былі перакратыя. Каля Палацу Незалежнасьці назіралася вялікая актыўнасьць сілавікоў. Прэс-сакратарка Лу-какі Натальля Эйсмант адмовілася называць дакладную дату інаўгурацыі.

— Магу пакуль сказаць толькі, што бліжэй да часу інахуйрацыі мы вам абавязкова паведамім, — сказала яна РІА "Новости".

На даху Палацу Незалежнасьці ў гэтым момант знаходзяцца сілавікі.

Паводле агенцтва БелТА, на інахуйрацыю запрошаныя некалькі сотняў чалавек.

"У іх ліку вышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і чальцы Савета Рэспублікі, кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі, дзеячы навукі, культуры і спорту". — гаворыцца на сайце агенцтва.

 


Сілавікі разганяюць пратэст каля Стэлы пасьля інахуйрацыі Лу-какі.
Што адбываецца 23 верасьня


Раніцай 23 верасьня менчукі заўважылі незвычайную актыўнасьць каля менскага Палацу Незалежнасьці. Рух ад цырку ў бок Кастрычніцкай плошчы перакрыты.

10:40 Што адбываецца ў цэнтры Менску. Раніцай 23 верасьня менчукі заўважылі незвычайную актыўнасьць каля менскага Палацу Незалежнасьці: рота ганаровай варты, эскорт з матацыклістаў і сілавікі ў прылеглых раёнах.

Прэс-сакратарка Лу-какі Натальля Эйсмант адмовілася называць дакладную дату інахуйрацыі беларускага дыктатара. "Магу пакуль сказаць толькі, што бліжэй да часу інахуйрацыі мы вам абавязкова паведамім", — сказала яна РІА "Новости".
Праспэкт Незалежнасьці перакрылі ад МКАД да вуліцы Сьвярдлова. З боку Дзяржцырку нельга трапіць на Кастрычніцкую плошчу.
Перакрытая вуліца Леніна і праспэкт Пераможцаў. На Плошчы Перамогі заўважаная тэлевізійная камэра.

Паводле заканадаўства, інаўгурацыя павінна адбыцца цягам двух месяцаў зь дня выбараў, то бок не пазьней за 9 кастрычніка.

10:42 Картэж Лу-какі выехаў з Астрашыцкага гарадка.

10:59 Картэж Лу-какі едзе на інахуйрацыю.

11:04 У кватэры галоўнага рэдактара "Нашай нівы" і журналісткі Tut.by праходзіць ператрус. Журналістка Tut.by Адар’я Гуштын паведаміла пра ператрус за публікацыю, дзе "дыджэй перамен" Уладзіслаў Сакалоўскі кажа, што яго біў чалавек падобны на намесьніка кіраўніка МУС Аляксандра Барсукова.

Ператрус праходзіць у кватэры галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Ягора Марціновіча і ягонай жонкі Адар'і Гуштын, якая працуе журналісткай Tut.by.
Сувязь зь Ягорам Марціновічам зьнікла, калі ён пайшоў раніцай выгульваць сабаку. Марціновіч пасьпеў адправіць сваякам SOS-паведамленьне.
Паводле інфармацыі Гуштын, ператрус зьвязаны з артыкулам "Нашай нівы", дзе сьцьвярджалася, што ў камэру да "дыджэя пераменаў" Уладзіслава Сакалоўскага на Акрэсьціна прыходзіў чалавек, падобны да намесьніка міністра ўнутраных спраў Аляксандра Барсукова.
Ператрус праводзіць упраўленьне ўласнай бясьпекі МУС.
Паводле інфармацыі Tut.by зь месца падзей, каля 10-й гадзіны ў кватэры знаходзіліся Марціновіч, Гуштын і некалькі сілавікоў. У Марціновіча спыталі, ці азнаёмлены ён з пастановай (меркавана пастановай на ператрус), пасьля гэтага дзьверы ў кватэру зачынілі.
Каля кватэры рэдактара Наша нівы Ягора Марціновіча два невядомыя чалавекі. Яны просяць журналістаў не здымаць.

11:28 У 11:01 Tut.by паведаміў, што картэж Лу-какі прыбыў Палац Незалежнасьці. Яшчэ праз 10 хвілін Менсктранс абвясьціў, што рух транспарту ўзноўлены.

Раней партал паведамляў са спасылкай на свае крыніцы, што сёньня магла праходзіць рэпэтыцыя інахуйрацыі.

11:34 "Лу-кака афіцыйна заступіў на пасаду". Тэлеграм-каналы дзяржаўных СМІ і блізкі да прэс-службы Лу-какі "Пул Первого" паведамілі пасьля 11:30, што "Лу-кака афіцыйна заступіў на пасаду прэзыдэнта", інахуйрацыя адбылася.

11:51 23 верасьня прайшла інахуйрацыя Лу-какі. Пра гэта пастфактум паведамілі дзяржаўныя СМІ. Упершыню ў гісторыю незалежнай Беларусі гэта адбылося таемна, ніхто не абвяшчаў даты, а сам працэс не трансьляваўся на БТ.

Паводле закону "Аб прэзыдэнце" працэс прыняцьця прысягі прэзыдэнтам мусіць трансьлявацца на дзяржаўнай тэлевізіі і каналах радыё. Інаўгурацыя мусіць адбыцца цягам двух месяцаў пасьля выбараў.

Фармальна тут можа і ня быць парушэньня — закон жа не гаворыць пра жывую трансьляцыю і не абавязвае анансаваць інаўгурацыю.

11:52 Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады назваў таемную інахуйрацыю Лу-какі "спэцапэрацыяй". Латушка адзначае, што Лу-кака сьцьвярджае, што набраў звыш 80% галасоў на выбарах, але ладзіў "інаўгурацыю" пад аховай АМАП, "у абстаноўцы тайны і сакрэтнасьці, у вузкім коле спэцыяльна зьвезеных чыноўнікаў". Латушка не пабачыў натхнёных грамадзянаў, дыпляматычны корпус.

— Шчыра кажучы, гэта больш нагадвае зладзейскую сходку для каранацыі чарговага злодзея ў законе, — заявіў Латушка.

12:05 У Менску пачаліся стыхійныя пратэсты. Ёсьць затрыманыя. У Менску тым часам пачынаюцца стыхійныя акцыі пратэсту. Каля Палацу Незалежнасьці затрымалі прынамсі двух чалавек.

12:18 Галоўнага рэдактара "Наша нівы" Ягора Марціновіча адвезьлі ў Сьледчы камітэт, паведамляе наш карэспандэнт. Яго жонка Адар'я Гуштын, журналістка Tut.by, кажа, што яго могуць утрымліваць да 3 дзён. У Ягора Марціновіча ёсьць адвакат.

У яго забралі пры ператрусе кампутарную тэхніку, флэшкі, носьбіты інфармацыі.

12:28 У Палацы Незалежнасьці прайшла таемная інахуйрацыя Лу-какі. Вось некалькі ягоных заяваў:

У гэты ўрачысты дзень прэзыдэнт дае клятву на вернасьць Айчыне і народу з асаблівым пачуцьцём. У ім вельмі шмат гонару за беларусаў.
Сёньня ж, выпакутаваўшы перамогу, мы падняліся на новую ступень самасьвядомасьці. Астываючы ад гарачкі электаральных баталій, убачылі, як сталее ўся наша нацыя.
Я не магу, не маю права кінуць беларусаў, якія зьвязалі зь дзяржаўным курсам ня толькі палітычныя перавагі, але і свой лёс, будучыню сваіх дзяцей.
Ва ўмовах поствыбарнай абстаноўкі калектывы прадпрыемстваў паказалі ўсю сваю мудрасьць, выбраўшы цэх, а не плошчу.
Нягледзячы на д'ябальскі дасканалае падштурхоўваньне звонку, беларусы захавалі павагу адзін да аднаго
Дзень уступленьня на пасаду прэзыдэнта — гэта дзень нашай з вамі перамогі, пераканаўчай і лёсавызначальнай

13:00 Карэспандэнта маскалёўскага агенцтва ТАСС Арцёма Папова затрымалі каля Палацу Незалежнасьці, дзе ва ўмовах сакрэтнасьці адбывалася інахуйрацыя Лу-какі.

Як паведамляе агенцтва, ён меў афіцыйную акрэдытацыю МЗС Беларусі.

Пасьля трох гадзінаў у Цэнтральным РУУС Менску карэспандэнта ТАСС адпусьцілі.


13:02 Ператрус у кватэры галоўнага рэдактара "Нашай нівы".

13:16 Студэнты МДЛУ выйшлі на пратэстны пікет у Менску.

13:19 "Ланцуг салідарнасьці" ў менскім Уруччы.

13:26 Акцыя студэнтаў Унівэрсытэту культуры ў Менску.

13:30 Праваабаронца і юрыст Гары Паганяйла назваў таемную інахуйрацыю Лу-какі "каранаваньнем баязьліўца".

— Інахуйрацыя доўжылася каля гадзіны і прайшла ў абстаноўцы строгай сакрэтнасьці, без абвесткі пра тое, што кіраўнік дзяржавы ўступае на пасаду. Гэта ўсё зьвязана з тым, што ён, як і раней, паводзіць сябе як паганы баязьлівец. Разумее, што нелегітымны, што выбары ня выйграў, што народ выказаўся супраць, і гэтая чарговая кадэнцыя на шосты тэрмін абсалютна незаконная. Таму, як усякую чорную справу, паспрабаваў гэта зрабіць ўпотай.

Беларусы былі маральна гатовыя да таго, што ён правядзе інаўгурацыю такім чынам. Але я ня думаю, што ён тым самым замацуецца на пасадзе прэзыдэнта. Барацьба беларускага народу працягнецца і яго ўсё роўна чакае бясслаўны канец.

13:32 У Менску пачалі перакрываць цэнтар Менску. Пра гэта паведамляюць шэраг СМІ. Тым часам на праспэкце Пераможцаў стыхіны пратэст.

14:15 Галоўнага рэдактара "Нашай нівы" падазраваюць у крымінальнай справе. Як паведаміла яго жонка, Ягор Марціновіч мае статус падазраванага ў крымінальнай справе за "паклёп" і правядзе мінімум тры дні ў ізалятары.

14:16 У Славаччыне Лу-каку ня лічаць легітымным прэзыдэнтам.

14:17 У Крамлі заявілі, што дата інахуйрацыі Лу-какі — унутраная справа Беларусі, Пуйло ў Менск не зьбіраецца.

— Не лічу патрэбным нейкім чынам камэнтаваць, бо гэта абсалютна сувэрэннае ўнутранае рашэньне беларускага кіраўніцтва. Калі такое рашэньне прынятае, значыць, так палічылі мэтазгодным, — перадаюць словы Дзьмітрыя Пяскова, прэс-сакратара Пуйла.

14:17 Зяленскі пра палітычны крызіс у Беларусі: Эўропу чакаюць сотні тысяч уцекачоўэ

— Крызіс закранае ня толькі суседнія зь Беларусьсю краіны, — сказаў прэзыдэнт Украіны. — Падзеі там ужо маюць наступствы для Эўропы. Мы бачым, што ўзьнік найбольшы за ўсе рокі незалежнасьці Беларусі палітычны крызіс. Гэта таксама зьвязана з эканамічнымі і сацыяльнымі крызісамі, якія насьпелі і маюць наступствы. Калі сцэнар будзе адмоўным, гэта будзе азначаць як мінімум сотні тысяч уцекачоў зь Беларусі ў эўрапейскія краіны.

14:19 Пратэст студэнтаў БДУ. Чытачы пішуць, што выйшлі студэнты мэхмату і хімфаку.

14:45 Былая кандыдатка ў прэзыдэнта пракамэнтавала таемную інахуйрацыю Лу-какі. Адпаведную заяву яна Ціханоўская распаўсюдзіла праз Telegram-канал "Пул первой".

— Мы ўсе разумеем, што адбываецца. Гэтая спроба прызнаць сябе легітымным прывяла толькі да таго, што папярэднія паўнамоцтвы скончаныя, а новы мандат народ яму ня выдаў. Гэтая так званая інаўгурацыя, вядома, фарс. На самай справе, сёньня Лу-кака проста пайшоў на пэнсію.

Паводле Ціханоўскай, загады Лу-какі сілавым структурам "больш не легітымныя і не павінны выконвацца".

— Я, Сьвятлана Ціханоўская, зьяўляюся адзіным лідэрам, які абраны беларускім народам. І наша задача цяпер — разам пабудаваць новую Беларусь, — заявіла былая кандыдатка ў прэзыдэнты.

14:47 Нямеччына не прызнала Лу-каку прэзыдэнтам Беларусі. Такую заяву афіцыйнага прадстаўніка нямецкага ўраду Штэфана Зайбэрта перадае Deutsche Welle.

15:10 Масковія перакінула ў Беларусь трэці батальён дэсантнікаў для адпрацоўкі "зьнішчэньня ўмоўных незаконных узброеных фармаваньняў".

Самалёты Іл-76 МД паветрана-касьмічных сіл Масковіі перакінулі 23 верасьня ў Беларусі батальённа-тактычную групу Іванаўскага злучэньня ПДВ у рамках сумесных вучэньняў "Славянскае братэрства–2020", паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны Масковіі. Падчас актыўнай фазы вучэньняў маскалёўскія і беларускія вайскоўцы адпрацоўваюць задачы ў дэсантаваньні з парашутам з самалётаў Іл-76 МД і па-штурмавому зь верталётаў для блякаваньня населенага пункту і зьнішчэньня ўмоўных незаконных узброеных фармаваньняў, гаворыцца ў паведамленьні ТАСС.

15:12 Адвакат PandaDoc Антон Гашынскі атрымаў пастанову сьледчага пра зьняцьцё арышту з рахункаў менскага офісу кампаніі. Гэта значыць, што PandaDoc зможа выплаціць заробак каля 250 супрацоўнікам кампаніі, чаго раней не магла зрабіць праз блякаваньне рахункаў, піша Onliner са спасылкай на Гашынскага. Паводле заснавальніка кампаніі Мікіты Мікада, галоўным прыярытэтам цяпер стаіць вызваленьне арыштаваных супрацоўнікаў.

15:15 Літва не прызнала Лу-каку законным прэзыдэнтам. У МЗС Літвы назваў інаўгурацыю Лу-какі фарсам.

"Які фарс, — цытуе БелаПАН допіс уіраўніка МЗС Літвы Лінаса Лінкявічуса ў Твітэры. — Падробленыя выбары. Падробленая інаўгурацыя. Былы прэзыдэнт Беларусі не становіцца менш былым. Ягоная нелегітымнасьць — гэта факт з усімі наступствамі, якія вынікаюць адсюль", — дадаў міністар.

Крыху пазьней з заявай выступіў і прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа. Літва не прызнае А. Лу-каку законным прэзыдэнтам Беларусі, і арганізаваная ў Менску цырымонія інахуйрацыі гэтай сытуацыі ня зьменіць, заявіў Наўседа.

15:16 Польскія навукоўцы выказалі салідарнасьць зь беларускімі студэнтамі і выкладчыкамі, якія цярпяць ад рэпрэсій.

У "Свабоду" прыйшоў адкрыты ліст да беларускай акадэмічнай супольнасьці ад навуковай рады, дырэкцыі і супрацоўнікаў Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук.

"Зьвяртаемся, каб выказаць шчырую салідарнасьць са студэнтамі, прадстаўнікамі навуковых асяродкаў у Беларусі, якія пратэстуюць супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і зазнаюць брутальныя рэпрэсіі. З часоў Сярэднявечча ўнівэрсытэты зьяўляюцца супольнасьцямі настаўнікаў і вучняў, якіх яднае навуковы пошук праўды. Як і іншыя навуковыя інстытуты, яны павінны быць месцам крытычных дыскусій і свабоднага абмену думкамі, а таксама грамадзянскай адказнай працы дзеля грамадзтва і краю", — гаворыцца ў звароце.

15:19 Галоўны рэдактар "Нашай нівы" ў ізалятары, яго падазраюць у паклёпе на намесьніка кіраўніка МУС.

Галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Ягора Марціновіча прызналі падазраваным паводле арт. 188 Крымінальнага кодэксу ("Паклёп"). Наступныя трое сутак ён правядзе ў ізалятары, паведаміла жонка Марціновіча Адар'я Гуштын. Вінаватым у паклёпе можа пагражаць да трох роуаў пазбаўленьня волі, сказаў адвакат Марціновіча.

15:21 Таемная інахуйрацыя Лу-какі суправаджалася затрыманьнямі актывістаў і журналістаў, паведамляе Праваабарончы цэнтар "Вясна":

23 верасьня каля Палацу незалежнасьці, дзе прайшла нечаканая "інаўгурацыя" Лу-какі, былі затрыманыя найменей два чалавекі. Адна зь іх — жыхарка Менска Тацяна Джавадава, якая трымала плякат з надпісам: "Саша, забяры працоўную!".
Там жа затрымалі журналіста ТАСС Арцёма Папова. Яго даставілі ў Цэнтральны РУУС Менска і адпусьцілі пасьля трох гадзін "праверкі".
У Магілёве супрацоўнікі міліцыі затрымалі галоўнага рэдактара сайту 6tv.by Дзьмітрыя Салаўёва. Прычына пакуль невядомая.
У Віцебску падчас відэаапытанкі жыхароў гораду затрымалі журналіста Віталя Скрыля і апэратара. Падышоў супрацоўнік аддзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну і паведаміў, што Скрыля "шукаюць". Як аказалася, у дачыненьні журналіста распачатыя адразу тры адміністрацыйныя справы — за ўдзел у вулічных акцыях 6, 13 і 20 верасьня.
Віцебская міліцыя таксама шукае незалежных журналістаў Алену Сьцяпанаву і Вячаслава Лазарава. Якія абвінавачаньні ім выстаўленыя, не паведамляецца. Сьпіс дапаўняецца.

15:23 Больш за 600 студэнтаў і выпускнікоў біяфаку БДУ падпісалі зварот да дзяржаўных органаў з патрабаваньнем новых выбараў.

Супрацоўнікі, студэнты і выпускнікі біялягічнага факультэту БДУ зьвярнуліся да дзяржаўных органаў Беларусі. Яны патрабуюць не дапускаць затрыманьняў і гвалту да мірных грамадзянаў, вызваліць палітвязьняў, адхіліць ад пасады Юрыя Караева, прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі і правесьці новыя выбары пры новым складзе ЦВК. Зварот падпісалі 624 чалавекі.

15:26 Студэнтка БНТУ выйшла на адзіночны пікет.

15:29 Чэхія не прызнала інахуйрацыю Лу-какі легітымнай. "Выбары ў Беларусі не былі ні вольнымі, ні справядлівымі, — напісаў у Twitter міністар замежных справаў Чэхіі Томаш Пэтршычэк. — Таму іх вынік нелегітымны, таму і сёньняшняя інахуйрацыя А. Лу-какі нелегітымная. Беларуская грамадзянская супольнасьць мае поўную падтрымку Чэскай Рэспублікі. Беларусы заслугоўваюць свабоду".

15:35 Алесь Бяляцкі, старшыня праваабаронага цэнтру "Вясна", пракамэнтаваў "Свабодзе" цырымонію ў Палацы Незалежнасьці:

— Людзі не ўспрымаюць гэта як рэальную інаўгурацыю. Але па-іншаму ён, напэўна, зрабіць ня мог. Калі б інаўгурацыя была абвешчаная загадзя, тут бы ўжо стаялі 200 тысяч дэманстрантаў пад ягоным палацам. Трэба было альбо праводзіць тайна, альбо пры вялізнай дэманстрацыі, якая б не маўчала. Таму і пайшлі на такі варыянт, варты жалю. Ён варты жалю, ён чапляецца за гэту ўладу, робіць выгляд, што там, за сьценамі ягонага палаца, нічога не адбываецца. Таму гэта чарговы паказьнік слабасьці Лу-какі.

Такой інахуйрацыяй ён спыняе свае прэзыдэнцкія паўнамоцтвы. Таму што ён становіцца нелегітымным прэзыдэнтам. Такая інаўгурацыя выкліча яшчэ большыя масавыя пратэсты супраць такіх дзеяньняў.

15:36 Міністар замежных справаў Даніі: "Лу-кака пацьвердзіў брак легітымнасьці прызначэньнем сакрэтнай інахуйрацыі.

"Беларусі патрэбны вольныя і справядлівыя выбары, дэмакратычна выбраны прэзыдэнт, — напісаў у Twitter міністар замежных справаў Даніі Епэ Кофад. — Сфальсыфікаваныя выбары павінны прывесьці Лу-каку не ў прэзыдэнцкі палац, а ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу".

15:35 Алесь Бяляцкі, старшыня праваабаронага цэнтру "Вясна", пракамэнтаваў "Свабодзе" цырымонію ў Палацы Незалежнасьці:

— Людзі не ўспрымаюць гэта як рэальную інаўгурацыю. Але па-іншаму ён, напэўна, зрабіць ня мог. Калі б інахуйрацыя была абвешчаная загадзя, тут бы ўжо стаялі 200 тысяч дэманстрантаў пад ягоным палацам. Трэба было альбо праводзіць тайна, альбо пры вялізнай дэманстрацыі, якая б не маўчала. Таму і пайшлі на такі варыянт, варты жалю. Ён варты жалю, ён чапляецца за гэту ўладу, робіць выгляд, што там, за сьценамі ягонага палаца, нічога не адбываецца. Таму гэта чарговы паказьнік слабасьці Лу-какі.

Такой інахуйрацыяй ён спыняе свае прэзыдэнцкія паўнамоцтвы. Таму што ён становіцца нелегітымным прэзыдэнтам. Такая інахуйрацыыя выкліча яшчэ большыя масавыя пратэсты супраць такіх дзеяньняў.

17:21 Украінскія ўлады сфармуюць афіцыйную пазыцыю адносна сёньняшняй інахуйрацыі Лу-какі і яго палітычнага статусу на тэрміновых нарадах — пра гэта, як паведамляе БелаПАН, заявіў міністар замежных спраў Украіны Дзьмітры Кулеба.

— Інаўгурацыя была таемная, — канстатаваў ён. — Каб вы разумелі: ніводзін замежны амбасадар ня быў запрошаны на гэтую інахуйрацыю, нават амбасадар Масковіі, "саюзнай дзяржавы", якая цалкам падтрымлівае Лу-каку". Кулеба заявіў, што пазыцыя Ўкраіны вельмі выразная: "Выбары ў Беларусі не былі свабоднымі, сумленнымі і празрыстымі".

17:24 23 верасьня Менскі месцкі суд разгледзеў скаргу абароны Максіма Знака на ўзяцьце яго пад варту і адмовіў у скарзе абароны Знака на меру стрыманьня ў выглядзе арышту, паведаміў адвакат Максіма Знака Дзьмітры Лаеўскі. На вынясеньні рашэньня Максім Знак не прысутнічаў. Экран відэасувязі быў выключаны.

17:30 У гарадзенскім драматычным тэатры зноў адмянілі вечаровы спэктакль зь невядомай прычыны. Пра гэта паведамілі артысты тэатру, задзейнічаныя ў спэктаклі. Гэта трэці вечар, калі ў тэатры не ідуць прадстаўленьні, пасьля таго як акторы не дайгралі "Очень простую историю", калі іх калегаў затрымалі на акцыі пратэсту.

17:31 Эўрадэпутат ад Літвы Андрус Кубілюс, старшыня Парлямэнцкай асамблеі "Эўранэст", заявіў, што сёньняшняя "сакрэтная" і "ганебная" інахуйрацыя Лу-какі — "спроба захапіць і ўзурпаваць уладу, выкарыстоўваючы вайсковую і міліцэйскую сілу".

— Гэта ня што іншае, як стварэньне вайсковай хунты ў Беларусі. Усе вайсковыя хунты знаходзяць адзін і той самы канец, — адзначыў Кубілюс.

17:42 Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе вызваліць галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча.

23 верасьня Ягора Марціновіча затрымалі паводле падазрэньня ў "паклёпе". Падставай стаў матэрыял, дзе згадваецца намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі Аляксандар Барсукоў. З гэтай нагоды Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) выступіла з заявай, у якой патрабуе неадкладна вызваліць Ягора Марціновіча і спыніць крымінальны перасьлед.

"У крымінальным перасьледзе Ягора Марціновіча з прыцягненьнем да гэтага супрацоўнікаў сілавых структураў мы бачым праявы цэнзуры і злоўжываньня прававымі нормамі для абмежаваньня свабоды слова", — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

17:49 У цэнтар Менску цяпер сьцягнутая міліцэйская і вайсковая тэхніка. Відавочцы паведамляюць аб аўтазаках, міліцэйскіх аўтобусах і вайсковых грузавіках у раёне плошчы Незалежнасьці, Палаца спорту, Нямігі.

Карыстальнікі сацсетак пішуць, што супрацоўнікаў шэрагу гандлёвых аб'ектаў, прадпрыемстваў і дзяржаўных установаў сёньня адпусьцілі з працы раней. Студэнты пішуць, што ім зьмянілі расклад, адмяніўшы вечаровыя заняткі.

З 17:50 адмяняецца высадка і пасадка пасажыраў на прыпынку "Плошча Свабоды" ў напрамку праспэкту Незалежнасьці, піша Tut.by.

Тым часам па праспэкце Незалежнасьці ад цырку ідзе група дзяўчат у адзеньні бел-чырвона-белых колераў. Тут жа на праспэкце заўважылі гарадзкі аўтобус, у якім знаходзяцца сілавікі ў чорнай амуніцыі.

На Кастрычніцкай плошчы, на вуліцы Няміга, каля Палаца спорту ніякай актыўнасьці пакуль няма, перадаюць нашыя карэспандэнты.

17:58 Плошча Незалежнасьці ўся заблякаваная АМАПам са шчытамі. Яны стаяць шчыльным шэрагам па ўсім пэрымэтры. Пратэстоўцаў няма, паведамляе наш карэспандэнт зь месца падзей.

18:09 Менск: З плошчы Незалежнасьці ў Менску раптам зьнялі ачапленьне: увесь АМАП вывелі. Прынамсі частка амапаўцаў цяпер знаходзіцца ў раёне плошчы Мясьнікова. Там жа стаіць спэцтэхніка.

На самой плошчы Незалежнасьці цяпер толькі нарады патрульнай міліцыі ў форме, па двое. Іх заўважна больш, чым звычайна.

18:18 У Менску на Нямізе адбыўся спантанны флэшмоб: машыны сыгналілі, а пешаходы ў гэты час іх віталі і ўздымалі рукі са знакам "Вікторыя". Ніхто людзей не чапаў, паведамляе наш карэспандэнт.

18:28 У Магілёве на плошчы каля гандлёвага цэнтру "Атрыюм", на якой звычайна зьбіраюцца прыхільнікі пераменаў, адбыліся затрыманьні. Затрымалі 5 маладзёнаў, бо ў іх нібыта былі сьцягі ў заплечніках. На плошчы шмат міліцыі і амапаўцаў, пад'ехаў аўтазак.

Цэнтральныя плошчы Магілёва кантралююць экіпаваныя міліцыянты.

18:32 Эўрадэпутат Бедрань: Інахуйрацыя Лу-какі паказвае яго страх.

"Лідэру, які карыстаецца падтрымкай грамадзтва, ня трэба было б праводзіць інахуйрацыю прэзыдэнта ў сакрэце. Гэта толькі паказвае, як Лу-кака баіцца, — напісаў у Твітэры эўрадэпутат ад Польшчы Робэрт Бедрань, старшыня дэлегацыі Эўрапарлямэнту для сувязяў зь Беларусьсю. — Каб было ясна: для нас гэтае самаабвешчанае прэзыдэнцтва ня мае значэньня. Мы будзем працягваць падтрымліваць жыхароў Беларусі".

18:38 На праспэкце Пераможцаў пачалі зьбірацца людзі, ля "Галерэі" — пратэстоўцы з плякатаміНа праспэкце Пераможцаў у Менску зьявіліся арганізаваныя групы людзей. Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся з плякатамі каля гандлёвага цэнтру "Галерэя".

Да гандлёвага цэнтру "Галерэя" праспэкце Пераможцаў у Менску, дзе сабраліся нязгодныя з інахуйрацыяй Лу-какі, прыехалі два аўтобусы і два аўтазакі. У людзей на плякатах надпісы: "Калі ў цябе 80%, чаму ты так баісься?", "Ты для нас ніколі ўжо ня будзеш прэзыдэнтам".

Людзей з плякатамі пакуль не чапаюць, паведамляе наш карэспандэнт.

Тым часам на плошчы Незалежнасьці звычайны будні вечар. Каля фантана сабралася некалькі чалавек пад чырвона-зялёным сьцягам. У касьцёл ідуць вернікі.

18:47 Менск: пратэстоўцы рухаюцца ў кірунку Стэлы. Аўтазакі, якія былі ля гандлёвага цэнтру "Галерэя" праспэкце Пераможцаў у Менску, зьехалі ў цэнтар места. Тут ужо сабралася каля 300 чалавек, у некаторых у руках плякаты. Людзі пачалі рух у кірунку Стэлы. Машыны гудзяць.

18:48 Ланцуг салідарнасьці ў Горадні. Каля ста чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі выйшлі на ланцуг салідарнасьці каля гандлёвага цэнтру "Карона" на вуліцы Касманаўтаў. Людзі пляскаюць і паказваюць знак перамогі. Ім сыгналяць аўтамабілі.

Пратэстоўцы прастаялі кароткі час і хутка разышліся. У цэнтры шмат экіпажаў ДАІ, мікрааўтобусы з зацемненымі шыбамі.

18:48 Пратэст у Салігорску.

18:52 Менск: людзі зьбіраюцца ў розных раёнах места.

18:55 Менск: ля гатэлю "Юбілейны" каля тысячы чалавек, пратэстоўцы рушылі ў бок Стэлы.

Некалькі соцень чалавек спыніліся каля гатэлю "Юбілейны", чакаюць, каб падцягнуліся іншыя. Агульны лік пратэстоўцаў у гэтай частцы места наш карэспандэнт ацаніў у тысячу чалавек. Зьявіліся сьцягі, людзі крычаць "Гэта нашае места!". На даху Палацу спорту ў Менску людзі заўважылі чатыры фігуры, двое ў аранжавых касках, здымаюць натоўп людзей на відэа.

Пратэстоўцы сфармавалі калёну і рушылі да стэлы "Менск — места-герой", перадае наш карэспандэнт. Іх каля тысячы чалавек. Насупраць Славянскага кварталу людзі выйшлі на праезную частку.

18:59 У Бабруйску а 18-ай гадзіне на цэнтральнай плошчы Леніна адзначыць "самаінаўгурацыю Лу-какі" сабралося больш за 100 чалавек. У адказ на заклікі міліцыі разысьціся калёна пайшла па месьце пад сыгналы машын, павялічваючы сваю колькасьць. Гучаць воклічы "Мы гуляем!", "Трыбунал!", "Пошёл вон ты и твой ОМОН!".

19:03 Менск: калёна заняла тры паласы праспэкта Незалежнасьці і набліжаецца да Стэлы.

Калёна пратэстоўцаў у Менску скандуе: "Гэта нашае места!", "Жыве Беларусь!", "Радзіма, Свабода!". Некаторыя ў кардонных каронах. Людзі захапілі тры паласы праспэкта Незалежнасьці, гэта замінае руху машын. Іх ніхто не чапае.

Галава калёны падышла да Стэлы, частка пратэстоўцаў са сьцягамі выйшла да музэя вайны і да абэліска. Хвост калёны — каля гатэлю "Юбілейны". Асобная калёна далучылася да ўсіх ад гатэлю "Беларусь". Людзі крычаць: "Сам ты крыса!", "Уходи!", Частка ідзе па праезнай, частка па тратуарах. У доме насупраць музэя вайны вывесілі вялікі бел сьцяг.

19:06 Горадня: пратэстоўцаў разагнала міліцыя, некалькі чалавек затрымалі.

Да гандлёвага цэнтра "Карона" ў Горадні пад'ехалі міліцэйскія аўтобусы без азначэньняў і начальства міліцыі. Дэманстранты разышліся.

Засталася стаяць невялікая група без сымболікі. Начальнік АМАП Віктар Краўцэвіч пачаў здымаць людзей, якія стаялі на паркоўцы, на мабільны тэлефон.

Відавочцы кажуць, што некалькі чалавек затрымалі каля ўваходу ў "Карону", калі агляд закрылі аўтобусы.

19:09 Менск: аўтазакі едуць у бок Палаца незалежнасьці, Да Стэлы праехала калёна з 7 аўтазакаў. Яны накіраваліся ў бок Палаца незалежнасьці. АМАПаўцы перакрываюць дарогу.

Сілавікі са шчытамі групуюцца каля музэю Вялікай айчыннай вайны, каля стэлы "Менск — места-герой". Людзі крычаць ім: "Ганьба!".

19:13 Акцыі ў розных раёнах Менску.

19:14 Менск: пачаліся затрыманьні, вадамёты разганяюць пратэстоўцаў вадой.

З вуліцы Ерусалімскай прыехала вялікая калёна: 10 аўтазакаў і шмат аўтобусаў. АМАП выйшаў і рушыў на натоўп. Натоўп пратэстоўцаў аточаны з двух бакоў.

Пачаліся затрыманьні. АМАПаўцы ў чорным вядуць людзей у аўтазакі. Міліцыя патрабуе разыходзіцца.

На Стэлу прыехалі 2 сінія вадамёты, пачалі паліваць людзей вадой.

АМАП у зялёным грукае ў шчыты. Гоняць натоўп да Нямігі, хапаюць з боку гатэля "Юбілейны". Людзей адагналі ад стэлы і адцясьняюць у бок цэнтру.

Затрыманыя дзясяткі чалавек, былі жорсткія затрыманьні, паведамляе наш карэспандэнт. Аўтазакі далей адцясьняюць групы людзей, хапаюць па адным з калёны.

19:25 Менск: працягваюцца адзінкавыя затрыманьні. АМАП і байцы без апазнавальных знакаў ідуць на людзей паміж Сьвіслаччу і праспэктам Пераможцаў у бок Нямігі, грукаюць па шчытах. Адбываюцца адзінкавыя затрыманьні.

19:28 Менск. АМАП пры затрыманьні зьбівае пратэстоўцаў. Першая параненая на сёньняшнім разгоне акцыі ля стэлы.

Пры затрыманьнях у Менску АМАП жорстка зьбівае пратэстоўцаў. Сьлед дручка бачны на адным з затрыманых.

19:30 АМАП разагнаў калёну пратэстоўцаў ля стэлы. У пікавы момант пратэсту ля стэлы было каля 5 тысяч чалавек, але АМАП у зялёнай і чорнай форме брутальна разагнаў калёну, выкарыстаўшы вадамёты. Праезную частку ўжо вызвалілі для машын. Ля Стэлы нікога з пратэстоўцаў не засталося.

Частку людзей затрымалі, частка разьбеглася па дварах і крамах. Уздоўж Машэрава на тратуарах застаецца некалькі соцень чалавек.

Праспэкт Пераможцаў перакрыты АМАПам. Людзі адыходзяць на вуліцы Нямігу і Кальварыйскую. Сілавікі таксама рушаць у бок Нямігі.

19:39 Менск. Байцы АМАП зьявіліся таксама на "Пушкінскай". Пачаліся затрыманьні. Людзі паведамляюць, што адзін з амапаўцаў ударыў у жывот жанчыну.

19:41 Пратэст у Пружанах.

19:42 Акцыя ў Наваградку.

19:43 Менск: на Нямізе працягваецца разгон дэманстрантаў, ёсьць параненыя.

На Нямізе працягваецца разгон дэманстрантаў, людзей мала, сілаў АМАПу шмат, людзі разьбягаюцца.

Вялікая колькасьць людзей схавалася на 4 паверхах гандлёвага цэнтру "Галерэя", частка стаіць на ганку "Галерэі". Падчас разгону былі параненыя.

У раёне Нямігі зноў сфармавалася невялікая калёна (каля сотні чалавек), якая ідзе назад на праспэкт Пераможцаў, у бок стэлы. Людзі крычаць "Жыве Беларусь!".

19:47 Менск: на праспэкце Незалежнасьці праходзіць мітынг за Лу-каку.

19:49 Менск: каля "Галерэі" стаў "ланцуг салідарнасьці", прыехаў АМАП, зноў затрыманьніКаля гандлёвага цэнтру "Галерэя" ўздоўж тратуару людзі выстраіліся ў ланцуг, а потым пайшлі ў бок цэнтру. Агулам некалькі соцень, перадае наш карэспандэнт. Машыны сыгналяць на знак падтрымкі.

Сюды зноў пад'ехалі аўтазакі, выбеглі амапаўцы і пабеглі да "Галерэі". Людзей затрымліваюць.

АМАП разагнаў калёну на праспэкце, людзі вярнуліся ў "Галерэю", крычаць "Жыве Беларусь!". АМАП хацеў трапіць у гандлёвы цэнтар, але ахоўнікі іх не пусьцілі, зачынілі ўсе дзьверы.

Цяпер каля "Галерэі" працягваюцца адзінкавыя затрыманьні, у дварах "хапун".

19:52 Горадня: зноў сабралася некалькі сотняў чалавек.

Каля ГЦ "Карона" сабраліся некалькі сотняў чалавек. Людзі пачалі пляскаць у ладкі, скандаваць "Жыве Беларусь!". Прыйшлі амапаўцы, некалькі чалавек затрымалі. Іншыя схаваліся.

19:54 Менск. АМАП разагнаў людзей у Новай Баравой.

20:01 Менск: акцыі ў Серабранцы, Малінаўцы, на плошчы Якуба Коласа.

20:04 Менск: людзі працягваюць зьбірацца ў розных месцах места.

Групы людзей працягваюць выходзіць і станавіцца ў ланцугі ўздоўж праспэкту Пераможцаў у Менску зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, зьбіраюцца ў іншых месцах места. Аўтазакі ўсё яшчэ езьдзяць па праспэкце Пераможцаў, каб спыніць актыўнасьць пратэстоўцаў.

20:10 У Віцебску падчас аккцыі пратэсту таксама затрымлівалі людзей, паведамляе "Белсат".

Шэсьце скончылася каля паловы на 21-ю. Людзі групамі зьнікалі ў дварах. Падчас разгону на праспэкце Перамогі былі затрыманыя як мінімум тры чалавекі. Журналістаў не чапалі. Сёньняшняе шэсьце суправаджала калёна зь дзясятка міліцэйскіх машын — аўтазакі, аўтобусы, мікрааўтобусы.

20:11 Горадня: АМАП працягвае затрымліваць пратэстоўцаў. Невялікая групка пратэстоўцаў пачала зноў скандаваць "Жыве Беларусь!". Зьнянацку на іх выбеглі дзясяткі амапаўцаў і схапілі некалькі чалавек.

Нейкі мужчына некалькі разоў гучна выказваўся непрыстойна ў адрас міліцыянтаў. Пасьля гэтага пачыналіся затрыманьні.

20:14 Менск: каля "Галерэі" сілавікі распылілі газ, каля стэлы зноў ужылі вадамётыКаля гандлёвага цэнтру "Галерэя", калі пратэстоўцы паспрабавалі адбіць некалькіх затрыманых, сілавікі распылілі сьлезацечны газ, паведамляе "Эўрарадыё" ў жывым эфіры.

Тым часам каля Стэлы зноў ужылі вадамёты.

20:21 На праспэкце Пераможцаў у Менску працягваюцца затрыманьні, АМАПаўцы бягуць у двары, выхопліваюць людзей. Калі пратэстоўцы на прыпынку "Палац спорту" спрабавалі адбіць аднаго з затрыманых, сталася сутычка, у выніку аднаму з пратэстоўцаў спатрэбілася мэдычная дапамога, да яго падышлі мэдыкі.

Спэцтэхніка зноў рушыла ў бок Палаца Незалежнасьці.

20:42 У Менску АМАП адагнаў каля сотні людзей са сьцягамі зь вуліцы Няміга на Зыбіцкую, транспарт сыгналіць на знак падтрымкі. Людзі крычаць "Трыбунал!", АМАП б'е пратэстоўцаў.

На вуліцу Зыбіцкую ў Менску прыбылі дадатковыя аўтазакі і аўтобусы, АМАП пабіў і затрымаў яшчэ некалькі чалавек.

На Нямізе быў перакрыты рух, утварыўся вялізны затор. Разганялі дэманстрантаў супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС і асабіста іх начальнік Мікалай Карпянкоў.

20:45 У Гомлі людзі спрабавалі правесьці акцыю пратэсту супраць інахуйрацыі. Пунктам збору быў чыгуначны вакзал. Па стане на 18:00 там сабраліся міліцыянты, АМАП і вайсковыя грузавікі з аўтазакамі. У тэлеграм-каналах было вырашана зьмяніць пункт збору на цэнтральны рынак. Некаторыя людзі пайшлі туды, іх затрымалі.

Потым частка людзей сабралася каля ўнівэрмагу (чалавек сорак) і рушыла ў бок цырку. АМАП завярнуў іх назад. Людзі пайшлі па другім баку Савецкай. З дворыкаў, зь цемры выскачылі супрацоўнікі АМАП і пахапалі людзей, завялі ў "сінія бусы". Іншых людзей, якія хадзілі па вуліцы Савецкай малымі кампаніямі, таксама затрымлівалі ў розных месцах. Цяпер па Савецкай кружляюць аўтазакі і "сінія бусы".

20:56 Менск: акцыі і затрыманьні ў розных раёнах места.

20:58 Акцыя пратэсту ў Берасьці.

21:11 У сьпісе праваабаронцаў "Вясны" ўжо больш за 50 прозьвішчаў затрыманых на вечаровых акцыях пратэсту пасьля "інаўгурацыі" Лу-какі па ўсёй Беларусі (Менск, Наваполацак, Магілёў, Сьмілавічы, Берасьце, Паставы, Гомель, Маладэчна). Сьпіс абнаўляецца.

21:21 У РУУС Цэнтральнага раёну на вуліцы Арлоўскай у Менску прыехала "хуткая дапамога", каля 20:55 з РУУС на насілках вынесьлі чалавека і забралі яго на "хуткай", паведамляе Тэлеграм-канал motolkohelp.

21:23 У Менску на Нямізе 50 чалавек заблякавалі мікрааўтобус, у які невядомыя ў цывільным з дубінкамі завялі дваіх пратэстоўцаў. Пры гэтым людзі перакрылі вуліцу Багдановіча. На іх кінулася вялікая група апэратыўнікаў у джынсах і ў шлемах, яны разагналі натоўп. У выніку аўтобус поўны затрыманых зьехаў.

Каля Петрапаўлаўскай царквы на вуліцы Няміга прагучала два стрэлы.

На Нямізе каля "Бургер-кінга" працягваюцца затрыманьні, людзей б'юць і цягнуць у аўтобус. Людзі крычаць.

Наш карэспандэнт бачыў, як шэсьць апэратыўнікаў у джынсах і красоўках захапілі аднаго пратэстоўца, пабілі, пацягнулі яго па зямлі і закінулі ў аўтобус. Людзі крычаць: "Ганьба!", "Жыве Беларусь!". Машыны сыгналяць на знак падтрымкі.

Хутка ў падтрымку апэратыўнікам у цывільным на Нямігу прыехалі аўтобусы з АМАПам у чорным. Аўтазакі перагарадзілі вуліцу Нямігу, АМАПаўцы б'юць і затрымліваюць людзей.

21:30 Менск: пратэсты ў розных раёнах працягваюцца, пратэстоўцы перакрываюць дарожны рух.

На плошчы Перамогі абгароджаны манумэнт. Тут знаходзіцца некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў. У цэнтар места праехалі 12 машын з сілавікамі, паведамляе Tut.by.

Каля Стэлы з боку праспэкта Машэрава выстаўлена ачапленьне. Людзі ў чорным заблякавалі дарогу для мінакоў. Яны рушылі па праспэкце Машэрава.

Каля "Рыгі" мікрааўтобусы сілавікоў зьехалі. Людзі сабраліся. Сілавікі вярнуліся і зноў іх разагналі.

На вуліцы Прытыцкага каля крамы "Грын" людзі са сьцягамі заблякавалі рух.

Перакрыты рух на Кальварыйскай, гэтаксама як і ў Серабранцы. У Малінаўцы, на Усходзе і ў Каменнай горцы пратэстоўцы таксама перакрылі дарогі.

21:38 Менск: У раёне Пушкінскай сілавікі ўжылі газ. Відавочцы перадаюць, што быў чутны гучны хлапок, паведамляе Onliner.

На Пушкінскай працягваюцца канфлікты паміж сілавікамі і пратэстоўцамі.

21:41 Менск: сілавікі прыехалі на плошчу Перамогі, людзі ўцяклі.

21:58 Менск: на Нямізе зноў перакрылі рух. Людзі заблякавалі машыны ДАІ на Нямізе.

22:02 Менск: стыхійныя акцыі ў розных раёнах места.

22:04 Менск: на Пушкінскай сутычка пратэстоўцаў зь сілавікамі. Тым часам на Каменнай горцы зьявілася спэцтэхніка і сілавікі.

На Каменную горку прыехала вялікая калёна сілавікоў, пабегла на дэманстрантаў. Людзі разьбегліся. На Каменнай Горцы ў трэці раз за вечар ужыты вадамёт. Працуюць унутраныя войскі, сілавікі імкнуцца ня даць людзям сабрацца паведамляе "Наша Ніва".

22:14 Менск: Паміж Каменнай горкай і Кунцаўшчынай чуваць стрэлы.

22:20 Больш за 300 чалавек у Берасьці прынялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць інаўгурацыі Лу-какі, затрымана ня менш за шэсьць чалавек, паведамляе БелаПАН.

Прыкладна ў 19:00 людзі пачалі зьбірацца на вуліцы Савецкай ля кінатэатра "Беларусь". Ад яго зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ўдзельнікі калёнай прайшлі па вуліцы Будзёнага і выйшлі на бульвар Касманаўтаў, дзе амапаўцы пачалі затрыманьні. Спачатку людзі разьбегліся, потым каля 20:00 зноў сабраліся каля кінатэатра "Беларусь" і прайшлі па некалькіх цэнтральных вуліцах места. На скрыжаваньні вуліцы Савецкай і праспэкта Машэрава сілавікі затрымалі яшчэ некалькі чалавек. Прыкладна ў 21:30 удзельнікі акцыі сталі разыходзіцца.

22:24 Менск: На Нямізе разагналі пратэстоўцаў. Дарожны рух адноўлены, пратэстоўцаў на дарозе няма.

22:29 У сьпісе затрыманых на акцыях пратэсту па ўсёй Беларусі, які складаюць праваабаронцы "Вясны", ужо болей за 100 чалавек. Сьпіс працягвае абнаўляцца.

22:35 Менск: На Кальварыйскай быў чуваць стрэл, на зямлі ляжыць чалавек, паведамляе Tut.by. Як расказала відавочца, яна чула стрэл, потым сілавікі кагосьці пацягнулі на дарогу, паклалі яго. Хвілін пяць над ім стаялі і як бы зацягнулі ў машыну. Ад стрэлу было шмат дыму.

Пазьней Тut.by удакладніў: на Кальварыйскай машына стукнулася ў слуп. Магчыма, гэта быў ня стрэл, а гук удару, а чалавек, які ляжыць, — пацярпелы ў аварыі.

22:43 Супрацьстаяньне пратэстоўцаў і сілавікоў на Пушкінскай.

23:08 У Серабранцы дасюль перакрыты рух, пратэстоўцы не сыходзяць.

23:17 Украіна не прызнае Лу-каку легітымным прэзыдэнтам Беларусі — міністар замежных спраў Дзьмітро Кулеба.

"Украіна ніколі ня ўмешвалася ва ўнутраныя справы Беларусі і заўсёды будзе падтрымліваць беларускі народ. Улічваючы ход выбарчай кампаніі і наступныя падзеі, сёньняшняя інахуйрацыя Лу-какі не азначае прызнаньня яго легітымным кіраўніком беларускай дзяржавы", — напісаў Дзьмітро Кулеба на сваёй афіцыйнай старонцы ў Twitter.

23:29 ЗША заявілі сёньня, што ня лічаць Лу-кку законным прэзыдэнтам Беларусі пасьля таго, як ён быў таемна інаўгураваны па выніках спрэчных выбараў. Дзярждэпартамэнт паўтарыў, што ня лічыць, што выбары ў Беларусі 9 жніўня былі свабоднымі і сумленнымі.

— Абвешчаныя вынікі былі фальшывымі і ня сьведчылі аб легітымнасьці, — заявіла прэсавая сакратарка дзярждэпартамэнту Морган Артагус. — Злучаныя Штаты ня могуць лічыць А. Лукку законна абраным кіраўніком Беларусі.

23:31 "Канада асуджае неанансаваную інаўгурацыю Лу-какі пасьля сфальсыфікаваных выбараў. Яму не хапае легітымнасьці як дэмакратычна абранаму лідэру", — напісаў міністар замежных спраў Канады Франсуа-Філіп Шампань у Twitter.

Ён заявіў, што Канада заклікае да свабодных і справядлівых выбараў для народу Беларусі.

"Мы ўзгадняем зь міжнароднымі партнэрамі належны адказ", — дадаў Шампань.

23:34 У менскі раён Серабранка прыехалі сілавікі, чуваць выбухі.

23:59 Эўрадэпутат Пятрас Аўштравічус, дакладчык Эўрапарлямэнту па Беларусі, сказаў Deutsche Welle, што інахуйрацыя Лу-какі — гэта частка дамоўленасьцяў паміж Лу-какаю і Пуйлом падчас іх сустрэчы ў Сочы 14 верасьня.

— Я думаю, мы бачым рэалізацыю сочынскага пляну. Тое, пра што дамовіліся (у Сочы. — "Р.С."), да гэтага часу трымаюць у таямніцы ад нас. Толькі дзякуючы падтрымцы Пуйла Лу-кака адважыўся пайсьці на інаўгурацыю, хоць народ яго адрынуў і ня лічыць легітымным, — адзначыў Аўштравічус.

Эўрадэпутат лічыць, што пасьля інаўгурацыі будуць зробленыя іншыя крокі з "сочынскага пляну", пра якія грамадзкасьць пакуль ня ведае.

— Але тое, што гэтыя два чалавекі (Лу-кака і Пуйло. — "Р.С.") вырашылі і цяпер рэалізуюць, — гэта не прынясе нічога добрага ні Беларусі, ні Эўропе. Гэта паставіць пад пагрозу існаваньне Беларусі, стабільнасьць у Эўропе і рэгіянальную бясьпеку, — дадаў Аўштравічус.

00:03 Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў павіншаваў Лу-каку з уступленьнем на пасаду "прэзыдэнта" Беларусі. Афіцыйна пакуль толькі ён.

00:18 Менск: на Спартыўнай сілавікі разагналі пратэстоўцаў. Разганяць дэманстрантаў прыехаў аўтазак зь сілавікамі ў зялёным і некалькі машын ДАІ, паведамляе "Наша Ніва". Сілавікі кінуліся ў двары, куды пабеглі маладыя людзі. Трох чалавек затрымалі, але дваім удалося ўцячы. Затрыманых паставілі каля аўтазака, рукі на аўтазак, але яны адзін за адным ламануліся праз дарогу. Сілавікі не змаглі іх дагнаць.

00:20 У сьпісе праваабаронцаў "Вясны" ўжо больш за 200 прозьвішчаў затрыманых падчас акцый пратэсту ў розных местах Беларусі пасьля інахуйрацыі Лу-какі. Сьпіс дапаўняецца, у розных раёнах Менску і цяпер працягваюцца кропкавыя затрыманьні пратэстоўцаў.


"Радыё Свабода", 23 верасень 2020 р.

 


На Нямізе людзі ў счэпцы перакрылі дарогу і скандуюць:

"Пайшоў прэч ты і твой АМАП!"


Сёння Беларусь пратэстуе супраць незаконнай інахуйрацыі самазванца Лу-какі.

На Нямізе людзі сталі ў сцэпку і перакрылі праезд аўтамабілям, крычаць: "Пайшоў прэч ты і твой АМАП!", паведамляе тэлеграм-канал "Краіна для жыцця".

 


Пратэстоўцам удалося адціснуць АМАП каля Стэлы


Яркі момант сённяшніх пратэстаў у Менску.

Пратэстоўцам удалося адціснуць АМАП каля Стэлы, паведамляе тэлеграм-канал onlinerby.

 


Пратэстоўцы заблакавалі праспект Машэрава ў Менску


Сёння Беларусь пратэстуе супраць незаконнай "інаўгурацыі" самазванца Лу-какі.

Пратэстоўцы заблакавалі праспект Машэрава ў Менску, паведамляе тэлеграм-канал nexta_tv.

 


Вялікая калона дэманстрантаў ідзе да ГЦ "Рыга" ў Менску


Жыхары сталіцы працягваюць масавыя пратэсты супраць узурпатара.

Вялікая калона людзей накіроўваецца да ГЦ "Рыга", паведамляе тэлеграм-канал belaruspartisanby.

 


На праспекце Пераможцаў карнікі выкарыстоўвалі пярцовы газ супраць жанчын


На праспекце Пераможцаў супраць мірных дэманстрантаў выкарыстоўвалі пярцовы газ.

Гэта адбылося, калі жанчыны спрабавалі адбіць адну з дэманстрантак, якую зацягвалі ў аўтазак. Супраць іх ужылі газ, паведамляе naviny.media.

 


Кіраўнік ГУБАЗіК Карпенкаў і яго банда б’юць дубінкамі аўтамабілі на Нямізе


Карнікі знішчаюць уласнасць менчукоў.

Сёння Беларусь пратэстуе супраць незаконнай інахуйрацыі самазванца Лу-какі.

Карнікі з дубінкамі б’юць аўто на Нямізе. Камандуе ціхарамі асабіста кіраўнік ГУБАЗіК Мікалай Карпянкоў, паведамляе тэлеграм-канал nexta_tv.

Раней начальнік ГУБАЗіК Мікалай Карпянкоў асабіста біў шыбы ў сталічнай кавярні.

 


Дэманстранты перакрылі вуліцу Кальварыйскую ў Менску


Пратэстуюць усе раёны сталіцы.

Дэманстранты ў Менску блакуюць вуліцу Кальварыйскую, паведамляе тэлеграм-канал nexta_live.

 


На Нямізе пратэстоўца вырваўся з аўтазака


Звар'яцелыя карнікі зладзілі пагоню за хлопцам.

У раёне Нямігі хлопец выбег з аўтазака і паспрабаваў уцячы, але яго дагналі і жорстка затрымалі, паведамляе тэлеграм-канал onlinerby.

 


Дэманстранты перакрылі рух у Серабранцы


Пратэстоўцы блакуюць дарогі па ўсёй сталіцы.

Сёння беларусы выходзяць на цэнтральныя вуліцы сваіх местаў, пратэстуючы супраць так званай інахуйрацыі Лу-какі.

Дэманстранты перакрылі рух у Серабранцы.

Відэа апублікаваў тэлеграм-канал nn.by.

 


Менчукі перакрылі праспэкт Незалежнасьці ў раёне Нацыянальнае бібліятэкі


Менчукі перакрылі праспект Незалежнасці ў раёне Нацыянальнае бібліятэкі, паведамляе телеграм-канал nashaniva.

 


На Пушкіна людзі спынілі машыну ДАІ, якая ехала на дэманстрантаў


У людзей сканчаецца цярпенне.

На Пушкіна людзі пачынаюць даваць адпор карнікам. Пасля таго, як ДАІшнік спрабаваў ціснуць людзей, дэманстранты спынілі яго машыну, паведамляе тэлеграм-канал "Краіна для жыцця".

 


Жыхары Заводскага раёна ідуць шэсцем па праезнай частцы


Сёння беларусы выходзяць на цэнтральныя вуліцы сваіх местаў, пратэстуючы супраць так званай інахуйрацыі самазванца Лу-какі.

Жыхары Заводскага раёна ідуць шэсцем па праезнай частцы. У многіх частках местаа пратэстоўцы перакрылі рух, каб заблакаваць перасоўванне карнікаў Караева.

 


З Уручча ідзе новая калёна пратэстуючых


Масавыя акцыі пратэсту ў Менску не суціхаюць.

З Уручча ідзе новая калёна пратэстуючых, паведамляе телеграм-канал "Белсат".

 


На Пушкінскае пратэстоўцы прагналі АМАП

 

Людзі настроеныя рашуча.

Сёньня Беларусь пратэстуе супраць незаконнае інахуйрацыі самазванца Лу-какі.

На Пушкінскае пратэстоўцы прагналі АМАП, паведамляе телеграм-канал tutby_official . Сутычка з сілавікамі адбылася побач з мэтро "Пушкінская".

 


Менчукі заблякавалі дарогі ў розных частках места


Караевцы перад гэтаю тактыкаю нямоглыя.

У Менску пратэстоўцы працягваюць блякаваць дарогі ў розных частках места, паведамляе телеграм-канал "Хартыя'97".

 


Кіроўцы заблякавалі спэцтэхніку караеўцаў ў Менску


Вадамёты ды аўтазакі карнікаў затрымаліся ў заторах.

Вадамёты ды аўтазакі, якія спрабавалі прарвацца да Каменнае горцы, але захрасьлі ў корках, паведамляе телеграм-канал "Краіна для жыцьця".


"Хартыя’97%", 23 верасень 2020 р.

 

 

Звольнены актор Ігар Уланаў


Толькі што звольнены актор Гарадзенскага абласнога тэатру Ігар Уланаў, які абвесціў пра спыненне спектакля ў мінулую нядзелю. На ім трымаўся рэпертуар. Увесь тэатр сыходзіць на прастой на нявызначаны час

Ігар Уланаў адмаўляецца падпісаць дакументы пра звальненне.

 


Гарадзенскі драмтэатр зачыняецца


Афіцыйна Гарадзенскі драмтэатр зачыняецца праз каранавірус паводле рэкамендацыі Мінздароўя.

Пры гэтым на сёння-заўтра планавалася масавае наведванне тэатру гарадзенцамі, бо меліся ставіць спектаклі з удзелам Сяргея Курыленкі, заслужанага артыст Беларусі затрыманага ў нядзелю на Маршы ў Горадні. Былі прададзеныя ўсе квіткі на сёння і на заўтра.

Яшчэ адзін тэатр у Беларусі спыняе працу з палітычных матываў. Першым быў Купалаўскі.

 

"Белсат", 25 верасьня 2020 р.

 


На "Белшыне" ўся змена спыніла вытворчы працэс


Гэта стала адказам на затрыманне караеўцамі аднаго з рабочых.

Сёння ў адзін з цэхаў "Белшыны" заявіліся так званыя супрацоўнікі міліцыі, і выставіўшы аднаму з працоўных сумнавядомы артыкул 23.34 КоАП РБ павялі чалавека ў невядомым напрамку, піша "Бабруйск Online".

У адказ на гэта ўся працоўная змена спыніла вытворчы працэс. Пытанне развязалася праз дзве гадзіны пасля ўмяшання генеральнага дырэктара.

 


У Горадні лукашэнкаўскі карнік ударыў цяжарную у жывот, і яна страціла дзіця


Зараз з дзяўчыны патрабуюць яшчэ і штраф.

Больш за месяц прайшло з падзей 9-11 жніўня, але мы працягваем дазнавацца пра жудасныя гісторыі, якія адбыліся з беларусамі ў гэтыя дні. Вось што здарылася з маладой мамай з Горадні Карынай Маліноўскай.

Карыну брутальна затрымалі 11 жніўня ў Горадні проста каля дома. Яна сядзела ў аўто і размаўляла праз тэлефон з мамай.

Затым Карыну адвезлі ў мясцовае РУУС:

— Адвялі ў кабінет, дзе было шмат міліцыянтаў. Зайшлі яшчэ двое, адзін быў у балаклаве. Другі, у цывільным, тут жа ўдарыў мяне па шыі так, што я адразу ж упала на падлогу.

Карыну прымушалі падпісаць пратакол, пагражаючы, што інакш у яе забяруць дзіця і арыштуюць ейную маму, якая ўжо стаяла пад РУУС. Казалі, што калі яна падпіша пратакол, яе "проста" адвязуць у турму, асудзяць і адпусцяць.

Падчас размовы нехта нечакана ўдарыў Карыну ў жывот:

— Я закрычала, што цяжарная, пасля гэтага мяне зачынілі ў камеры. Праз тры гадзіны ў мяне пачаў моцна балець жывот. Я прасіла выклікаць хуткую, чарговым разам сказала ім, што цяжарная.

Да Карыне падышлі мужчына і жанчына, псіхалагічны ціск трываў. Ёй зноў пачалі пагражаць, казалі, што калі яна напраўду не цяжарная, яе адвядуць у спартзалу, дзе асабліва жорстка збівалі затрыманых. У выніку жанчыну агледзела лекарка з РУУС і сказала, што неўпэўненая ў ейнай цяжарнасці.

— Я тады ім заявіла, што калі са мной нешта здарыцца, яны будуць за гэта адказваць. Мабыць, мае словы іх пераканалі, таму што яны ўсё ж выклікалі хуткую.

Карыну адвезлі ў шпіталь, яе агледзеў лекар і сказаў, што ёсць кіста, таму дзяўчыне патрэбная неадкладная шпіталізацыя. Словы медыка Карына перадала жанчыне-міліцыянту, якая яе суправаджала. Тая адказала, што калі Карына застанецца ў лякарні, яе прычэпяць кайданкамі да ложка, а потым усё адно прывязуць у турму. І прапанавала адразу паехаць у ізалятар і дачакацца суда там.

Карына пагадзілася на другі варыянт і ўсю дарогу прасіла сілавікоў, каб іх болей не білі.

— У турме я ўбачыла, як збіваюць мужчын. Мяне таксама хацелі біць, але нехта крыкнуў, што я цяжарная. Я адварочвала твар, каб не бачыць збіванняў, але адзін міліцыянт увесь час паварочваў яго так, каб я бачыла тое, што адбываецца. Гэта нагадвала кадры з фільма: гестапа ў чорным б'е ні ў чым невінаватых людзей, жорстка, без жалю.

Пасля ўбачанага Карыне стала дрэнна. Ёй зноў выклікалі хуткую і адвезлі ў лякарню. Там лекары зафіксавалі разрыў кісты і прызначылі тэрміновую аперацыю.

— Пасля я даведалася, што страціла цяжарнасць.

Карына правяла ў лякарні яшчэ некалькі дзён, да яе не прыходзіў ніхто з міліцыі. "Праваахоўнікі" звязаліся з ёй, калі яна ўжо прыехала дадому.

— Не прадстаўляючыся, мне казалі прыйсці ў міліцыю, падпісаць пратакол і атрымаць штраф за тое, што я нібыта нецэнзурна выказвалася каля свайго пад'езда, крычала і кідалася на людзей.

Пасля Карына даведалася, што ёй у пратакол запісалі яшчэ і тое, што яна гандлявала петардамі — хоць дзяўчына ніколі гэтым не займалася. Але! Калі яе затрымалі 11 жніўня, Карыну, пагражаючы забраць дзіця, прымусілі зманіць на камеру акурат пра гандаль. Відэа, дзе Карына кажа пра гандаль петардамі, паказалі на БТ-1. Дзяўчына збіраецца падаць у суд на тэлеканал.

У выніку Карына адмовілася падпісваць пратакол. На яе склалі іншы — за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, і прывезлі проста дадому позву ў суд. З-за таго, што ў жанчыны хварэла дзіця і яна была на лістку непрацаздольнасці, Карына не з'явілася на судовае пасяджэнне. Не гледзячы на тое, што тэрмін разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Карыны скончыўся, ёй усё адно прысудзілі штраф на 10 базавых адзінак. Зараз жанчына рыхтуе апеляцыю.

 


Адзін з лідэраў страйкаму "Беларуськалія" Анатоль Бокун абвясціў галадоўку


Анатоль Бокун быў асуджаны на 25 сутак адміністрацыйнага арышту 21 верасня.

Сустаршыня страйкаму "Беларуськалія" Анатоль Бокун абвясціў галадоўку. Ён адбывае 25-сутачны арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў месце Узда. Зняволены, які адтуль выйшаў на волю, і паведаміў пра галадоўку. Яна пачалася 24 верасня, паведамляе прэс-служба страйкаму.

Бокун асуджаны на 25 сутак адміністрацыйнага арышту 21 верасня. Выязной суд адбыўся ў будынку Салігорскага РАУС. Яго прызналі вінаватым у "непадпарадкаванні" і "парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў". Анатоль Бокун разам з групай шахцёраў у той дзень падтрымлівалі Анатоля Кудёлко, які адмовіўся падымацца з шахты на паверхню і агучыў палітычныя патрабаванні. Усю групу затрымалі.

 


Студэнты і выкладчыкі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта выйшлі на акцыю пратэсту


Сёння па ўсёй краіне пратэстуюць студэнты і выкладчыкі.

Студэнты і выкладчыкі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выйшлі на акцыю пратэсту.

Відэа апублікаваў тэлеграм-канал "Баста!".

 


Менск выйшаў на пратэсты


У Беларусі працягваюцца акцыі супраць незаконнай узурпацыі ўлады Лу-какі. Акцыі праходзяць у многіх раёнах места.

Менск сёння пратэстуе на вуліцах Сяліцкага, Чапаева і Платонва, каля бізнэс-цэнтра S Union, каля Купалаўскага тэатра і ў Ждановічах, паведамляе "Белсат".

Таксама на акцыю салідарнасці выйшлі работнікі МТЗ і Zepter Bank.

 


Працоўныя "Метрабуда" сталі ў ланцуг салідарнасці ў Менску


На вуліца Сяліцкага ў Менску праходзіць акцыя пратэсту. Працоўныя "Метрабуда" ў свой абедзенны перапынак сталі ў ланцуг салідарнасці, паведамляе тэлеграм-канал nexta_tv.

 


У Менску з'явіліся новыя пункты пратэсту


Усё больш вуліцаў і мікрараёнаў далучаецца да акцыяў салідарнасці.

У Менску кожны дзень з'яўляюцца новыя пункты і асяродкі пратэсту, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

Менчукі выйшлі на акцыю на вуліцы Платонава.

На вуліцы Чапаева ў Менску людзі таксама праводзяць акцыю салідарнасці.

 

 

Менску былі брутальна затрыманыя актывісты


Сёньня днём у Менску былі брутальна затрыманыя актывісты Ліцьвінко Ягор, Войніч Андрэй, Анастасія Кірык і Павел Юхневіч. Супраць іх узбуджаная крымінальная справа па ч 2. ст. 293 УК РБ (удзел у масавых беспарадках).

Адначасова ў іншым месцы быў арыштаваны Яўген Афнагель. Як паведамілі яго жонцы ў СК, ён пакуль знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсьціна ды таксама вінаваціцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

 


Прыбытак БелАЗа абрынуўся ў 47 разоў


"Італійскія" забастоўкі магутна ўдарылі па луканоміцы.

З пачатку року чысты прыбытак БелАЗа атрымаўся ў 47 разоў меншым, чым за 2019 рок. Да 1 жніўня 2020 року завод зарабіў усяго 5,56 мільёнаў рублёў — гэтая інфармацыя змяшчаецца ў праспекце эмісіі аблігацый БелАЗа на Беларускай валютна-фондавай біржы, паведамляе euroradio.fm.

На 1 студзеня 2020 року чысты прыбытак завода-гіганта складаў 265,6 млн руб. Вяртанне да такога паказчыку БелАЗ чакае няхутка. Налета прадпрыемства плануе нарасціць чысты прыбытак да 10 млн рублёў, у 2022 роке — да 25 млн рублёў, у 2023 роке — да 40 млн рублёў.


"Дарагія" аблігацыі на $100 млн


З 18 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы дапушчаныя да абарачэння аблігацыі БелАЗа на $100 млн. Размяшчэнне праводзіцца шляхам закрытага продажу чатыром банкам: "Беларусбанку", "Белаграпрамбанку", "БПС-Ашчадбанку" і "Белзамежэканамбанку".

У праспекце эмісіі сказана, што БелАЗ прыцягвае сродкі для фінансавання цяперашняй ды інвестыцыйнай дзейнасці, выплаты крэдытаў, у тым ліку датэрміновага, а таксама для размяшчэння часова свабодных сродкаў у дэпазіт.

Кошт кожнай — 100 тысяч даляраў. Гэта значна больш, чым прапановы іншых кампаній. Напрыклад, аблігацыі Мінфіна, выпушчаныя ў абарачэнне 2 верасня 2020 року, каштуюць па 1000 рублёў за штуку.

Высокі кошт на паперы БелАЗа можа тлумачыцца тым, што іх пакупнікамі будуць толькі банкі, а не фізічныя і юрыдычныя асобы, якія валодаюць меншымі сродкамі. Аблігацыі такога ж кошту БелАЗ выпускаў у 2014 і 2015 роках.

Прыбытковасць апошніх выпушчаных аблігацый БелАЗа складае 7% рочных цягам усяго тэрміну абарачэння. Тэрмін абарачэння — тры рока. Як распавялі "Эўрарадыё" ў "АСБ-Брокеры", такая стаўка ў валюце цяпер уважаецца за высокую. Для прыкладу — Мінфін для свайго апошняга валютнага выпуску прапануе 4,5% рочных.


Аблігацыі — таму што не крэдыт?


Для БелАЗа выпуск аблігацый можа быць альтэрнатывай крэдыту ў той час, калі многія банкі краіны прыпынілі крэдытаванне.

Даход ад аблігацый будзе выплачвацца штомесяц. Банкі будуць атрымліваць прыбытак, як і ў выпадку з выдадзеным крэдытам. Але ёсць нюанс: у адпаведнасці з Падатковым кодэксам (арт.181 п.12), падатак на прыбытак, атрыманы ад аперацый з гэтымі аблігацыямі, не спаганяецца.

Нагадаем, што ў адказ на фальсіфікацыі выбараў і незаконную ўзурпацыю ўлады Лу-какаю большасць буйных прадпрыемстваў Беларусі працуе ў рэжыме "італійскага" страйку.

 


Краіны Балтыі ўвялі санкцыі супраць лукашэнкаўскіх чыноўнікаў


У спісе 101 прозвішча.

Літва, Латвія і Эстонія павялічылі колькасць беларускіх дзяржслужбоўцаў, у дачыненні да якіх уведзены санкцыі. Усяго ў спісе, які апублікавала латвійскае МЗС, 101 прозвішча.

МЗС Латвіі адзначае, што ўлады Беларусі не змянілі свайго стаўлення да мірных акцый пратэсту. Дэманстрацыі працягваюць дыскрэдытаваць, прымяняецца непрапарцыйнае прымяненне сілы, узмацняецца блакіроўка сайтаў незалежных СМІ, распачынаюцца крымінальныя справы. Але ініцыятары гэтых рэпрэсіяў павінны несці адказнасць. Таму Латвія, Літва і Эстонія ўважаюць, што шэраг асоб з'яўляюцца непажаданымі на іх тэрыторыі.

У спіс непажаданых для Латвіі асоб 101 прозвішча. Сярод іх Дзмітрый Балаба, Наталля Эйсмант, Андрэй Швед, Аляксей Стук, Валянцін Сукала, Іван Эйсмант, Анатоль Сівак, Леанід Заяц, Аляксандр Турчын і шэраг іншых.


"Хартыя’97%", 25 верасьня 2020 р.

 

 

Жорсткае зьбіццё людзей у Менску


Жорсткае зьбіццё людзей і затрыманьні на рогу Ясеніна і Громава ў Малінаўцы ў Менску. Людзі з суседніх дамоў крычаць “фашысты!”.


"Радыё Свабода", 25 верасьня 2020 р.

 

 

Тысячы беларусак прайшліся па праспекце Незалежнасці ў Менску


У Менску беларускі зноў выйшлі на суботні Жаночы марш. Акцыя пачалася каля Камароўскага рынку. Потым тысячы жанчын прайшліся па праспекце Незалежнасці ў Менску.

 


Карнікі ў балаклавах затрымліваюць беларусак на праспекце Незалежнасці


Яны зацягваюць жанчын у аўтобусы.

На праспекце Незалежнасці каля менскай гімназіі №23 сілавікі ў балаклавах і чорных шлемах затрымліваюць жанчын. Яны вядуць беларусак у аўтобусы, паведамляе тэлеграм-канал «Радыё Свабода».

Затрыманні працягваюцца і ў дварах гімназіі. Там забралі некалькі дзясяткаў жанчын.

Тым не менш, удзельніцы Марша, пакінутыя на волі, працягваюць гуляць па праспекце Незалежнасці.

 


Фашысты Караева напалі на дзяўчат на Камароўскім рынку


Узурпатар спалохаўся беларусак.

У Менску беларускі выйшлі на суботні Жаночы марш. Акцыя пачалася каля Камароўскага рынку.

Пазней прама на Камароўцы пачаўся хапун. З бусіка высадзіліся карнікі і пачалі брутальна хапаць жанчын.

 


Карнікі затрымалі 73-рочную Ніну Багінскую


Яны накінуліся на актывістку, адабралі сцяг і павезлі на бусе.

У Менску беларускі выйшлі на суботні Жаночы марш. Акцыя пачалася каля Камароўскага рынку.

Да акцыі далучылася легендарная 73-рочная актывістка Ніна Багінская. Праз некаторы час Багінскую затрымалі сілавікі без апазнавальных знакаў.

Аўтобус з Нінай Багінскай ад'ехаў. Людзі крычаць "Ганьба!".

 


Менчукі заступіліся за музыкаў, якія спявалі "Муры" ў пераходзе


Менчукі заступіліся за музыкаў, якія спявалі "Муры" ў пераходзе. Выканаўцаў пачалі затрымліваць сілавікі, а людзі пачалі скандаваць ім "Сыходзь!".

 


На праспекце Незалежнасці ў Менску прайшоў мотапрабег салідарнасці


Байкеры з народам.

Як паведамляе Telegram-канал "Выборы видишь?", блізу 30 байкераў праехалі па праспекце Незалежнасці. У некаторых з іх — бел-чырвона-белыя сцягі.

Відэа мотапрабегу апублікаваў Telegram-канал кулуарах KYKY.

 


Меыдыкі менскага шпіталя хуткай дапамогі выйшлі на акцыю салідарнасці


Яы патрабуюць вызваліць лекара-рэаніматолага Багдана Шыльнікоўскага.

У Менску медыкі бальніцы хуткай дапамогі выйшлі на акцыю салідарнасці. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Радыё Свабода".

Сёння tut.by стала вядома, што зноў затрымалі лекара-рэаніматолага Багдана Шыльнікоўскага, які ў жніўні з ЦІП на Акрэсціна патрапіў у рэанімацыю.


"Хартыя-97", 26 верасьня 2020 р.

 

 

Мы не перастанем паказваць людзям праўду


Калі Белтэлерадыёкампанія не жадае паказваць людзям праўду — яе пакажам мы.

"Кібер-Партызаны" ўзламалі сайт БТ. Некалькі хвілінаў у анлайн-вяшчаньні па ўсіх каналах ішло відэа з пратэстаў.


Telegram-канал "Кібер-Партызаны", 26 верасьня 2020 р.

 

 

"Марш 97%". "Народная інаўгурацыя" і агароджаная Незалежнасць.
Падзеі 27 верасня


Ужо сёння анансаваны чарговы пратэстны марш. Яго называюць "народнай інаўгурацыяй". Як звычайна, улады рыхтуюцца да вялікай колькасці пратэстоўцаў і пачынаюць перакрываць цэнтр Менска. За падзеямі сённяшняга дня сачыце ў нашым анлайне

Ад самага ранку ўжо агараджаная плошча Незалежнасці.

Сёння не будзе працаваць гандлёвы цэнтр "Галерэя Менск", кажуць "па тэхнічных "прычынах". Не будуць працаваць таксама "Замак" і "Сталіца".

10:20 З Уручча ўцэнтр сцягваецца вайсковая тэхніка.

11:00 Па ўсім цэнтры кардоны сілавікоў.

12:00 Яшчэ больш сілавікоў высаджваюцца ў цэнтры места. Каля Менска заўважана калона БТР.

За кінатэатрам "Цантральны" стаіць вадамёт.

12:15 На вуліцы Сапёраў: ад "Рубяжоў" да аўто з калючым дротам. І безліч аўтобусаў з сілавікамі.

12:30 Пачаліся затрыманні. Двух чалавек ужо затрымалі ў Менску — каля гандлёвага цэнтру "Галерэя".

12:40 Каля Стэлы — небывалая канцэнтрацыя мікрааўтобусаў.

12:45 З'явіліся паведамленні, што "па тэхнічных прычынах" не працуюць рэстараны KFC і "Бургер Кінг" на Нямізе.

13:15 Зачыненыя станцыі метро "плошчу Якуба Коласа", "Плошча Перамогі", "Кастрычніцкая", "Плошча Леніна", "Фрунзенская". У тэатры музкамедыі заўважылі сілавікоў.

13:30 Перакрыты для руху аўтамабіляў праспект Пераможцаў у бок "Кароны Замак" ад вуліцы Ігнаценкі. На Нямізе малалюдна, езьдзяць мікрааўтобусы сілавікоў.

У Менску перакрыты Пераможцаў, але ў раёне Нямігі па ім нармальна езьдзяць машыны і грамадзкі транспарт. На вуліцы Няміга і ў пачатку праспэкту Пераможцаў людзей мала, магчыма, меней, чым звычайна, бо не працуюць вялікія гандлёвыя цэнтры.

Насупраць Палацу спорту стаяць мікрааўтобусы сілавікоў, такія ж мікрааўтобусы езьдзяць па вуліцах на невялікай хуткасьці.

Кастрычніцкая плошча абгароджаная турнікетамі, калючага дроту, як раней, сёньня тут няма. Ніякіх знакаў, што людзі зьбіраюцца, пакуль няма, перадаюць карэспандэнты "Свабоды".

На праспэкце Машэрава затрымалі некалькі чалавек.

14:00 Ля "Галерэі" амапаўцы правяраюць заплечнікі і мабільныя тэлефоны маладых людзей, якія тут гуляюць. Таксама ля "Галерэі" на Нямізе міліцыянты перапісваюць дадзеныя журналістаў, якія сёння працуюць на акцыях. Кажуць, што праводзяць "рэгістрацыю журналістаў" нібыта для іх жа бяспекі. І папярэджваюць, што ў выпадку, калі яны будуць замінаць працаваць сілавікам, іх чакае адказнасць па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы). Ля "Галерэі" затрымалі маладога чалавека з белымі і чырвонымі кветкамі.

Улады пачынаюць перакрываць аўтамабільны рух. Слухачы @euroradio паведамляюць, што перакрыты праезд па Другім кальцы з боку Пушкінскай у бок Арлоўскай.

14:20 Затрыманні на Нямізе.

Людзі зьбіраюцца, на Нямізе зьявіліся першыя бела-чырвона-белыя сьцягі.

Нягледзячы на кропкавыя затрыманьні ў раёне Нямігі, у Менску пачынаюць зьбірацца людзі, зьявіліся першыя нацыянальныя сьцягі на плячах у пратэстоўцаў, перадае карэспандэнт "Свабоды".

Людзі ў раёне скрыжаваньня вуліцы Нямігі і праспэкта Пераможцаў гуляюць, у калёны не зьбіраюцца. Мікрааўтобусы зь сілавікамі езьдзяць, папярэджваюць патэнцыйных удзельнікаў маршу.

14:40 Сілавікі сёння дзейнічаюць на апярэджанне і не даюць пратэстоўцам сабрацца. Гэтае відэа знятае побач з жылым кварталам "Каскад", але тое самае назіраецца ў іншых раёнах Менска, а таксама ў Гомелі і ў Магілёве.

14:50 Затрыманьні пачаліся на праспэкце Пераможцаў у Менску.

Да гатэлю "Юбілейны" пад’ехаў АМАП у чорным і аўтазакі, людзей гоняць далей ад праспэкта, пачаліся затрыманьні, карэспандэнты "Свабоды" налічылі 5 затрыманых у першыя хвіліны.

15:00 Пратэстоўцы перакрылі праспект Пераможцаў. Тут некалькі тысяч чалавек. Людзі дастаюць сімволіку і плакаты, набліжаюцца да стэлы. Па ходзе да іх далучаюцца іншыя калоны.

У раёне ад Палаца спорту да стэлы сабралося ўжо некалькі тысяч чалавек. Таксама некалькі тысяч чалавек накіроўваецца ў бок стэлы з боку праспекта Незалежнасці па вуліцы Машэрава.

15:20 Ля Стэлы ўжо тысячы пратэстоўцаў, людзі занялі скрыжаванне праспектаў Машэрава і Пераможцаў.

Як заўжды на апошніх маршах, тут ёсць ударная ўстаноўка на платформе, якая задае пратэстам рытм.

15:35 Ручайкі людзей працягваюць сцякацца да Стэлы "Менск — места-герой".

У Менску сапсавалася надвор’е: у цэнтры моцны вецер, дождж. Тым не менш, дэманстранты, што сабраліся ля Стэлы, не разыходзяцца. Яны надзяваюць дажджавікі і хаваюцца пад парасонамі.

Людзі падыходзяць да вайскоўцаў, што чакана абараняюць саму Стэлу, і паказваюць ім свае плакаты.

Пратэстоўцы ад Стэлы, дзе сабралася каля 30 000 чалавек па ацэнках нашых рэпарцёраў, рушылі па Машэрава ў бок плошчы Перамогі.

15:50 У агульную калёну далучыліся спартоўцы з транспарантам "Народ — чэмпіён". У іх групе каля 30 чалавек — гэта тыя самыя спартоўцы, што былі на папярэдніх маршах.

На праспэкце Пераможцаў з аднаго з бальконаў дома насупраць стэлы вывесілі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг — ён закрывае тры паверхі.

Галава калоны дасягнула Маладзёжнага тэатра, хвост — каля Стэлы. Яны займаюць частку праезнай часткі і ходнікі.

У 16:30 адбылася хвіліна маўчання. Калона ўжо дайшла да плошчы Бангалор, збіраюцца ісці па Сурганава ў бок праспекта.

16:20 Сілавікі стаяць на скрыжаваньні праспэктаў Машэрава і Незалежнасьці, пратэстоўцы ж павярнулі ў бок плошчы Бангалор, ідуць па вуліцы Багдановіча.

Калёна расьцягнулася на некалькі кілямэтраў, галава яе дайшла да рэстарану "Белая вежа", хвост яшчэ каля стэлы. На прылеглых вуліцах заторы.

З праспэкту Машэрава калёна пратэстоўцаў дайшла да скрыжаваньня вуліц Багдановіча і Харужай — і павярнула ў бок Камароўскага рынку.

Перакрылі таксама вуліцу Куйбышава, але ў раёне Камуністычнай — а калёна пратэстоўцаў павярнула на вуліцу Харужай. Пратэстоўцы не павярнулі ў бок праспэкту Незалежнасьці, дзе зьбіраюцца сілы АМАП, а прадоўжылі рух па вуліцы Багдановіча ў кірунку плошчы Бангалор.

16:40 Дэманстранты з вуліцы Багдановіча павярнулі на вуліцу Сурганава, ідуць у кірунку праспэкту Незалежнасьці. Калёна дэманстрантаў скандуе: "Сьвета — прэзыдэнт!", "Верым! Можам! Пераможам!", "Лу-каку ў аўтазак!". Затрымліваюць людзей з хваста калёны.

17:00 Паводле Google Maps, Менск цяпер перакрыты практычна цалкам. Зачыненая станцыя метро "Акадэмія навук", паведамляе метрапалітэн.

16:55 Калёна набліжаецца да праспэкту Незалежнасьці. Галава калёны дэманстрантаў дайшла да скрыжаваньня вуліц Сурганава і Якуба Коласа. Спыніліся і чакаюць хвост калёны. А яго ня бачна — ён яшчэ далёка на вуліцы Багдановіча.

Карэспандэнты "Свабоды" не заўважылі інцыдэнтаў у апошні час. Людзі ў жылых дамах вітаюць калёну нацыянальнымі сьцягамі.

17:10 Шматтысячная калёна пратэстоўцаў дайшла па вуліцы Сурганава да праспэкту Незалежнасьці. Павярнулі на плошчу Якуба Коласа. Канец калёны яшчэ за плошчай Бангалор. Інцыдэнтаў пакуль няма. Праспэкт перакрыты. У выніку пайшлі ў бок Нацыянальнай бібліятэкі.

17:30 Галава калёны дэманстрантаў дайшла да плошчы Калініна, людзі там пастаялі, прапусьцілі машыну "хуткай дапамогі" і пайшлі далей па праспэкце Незалежнасьці. Калёна заняла ўсю праезную частку, хвост калёны яшчэ ля "Рыгі".

Да ліку закрытых станцыяў мэтро дадалася "Парк Чалюскінцаў", затое адкрылі "Нямігу" і "Фрунзэнскую".

17:40 У Менску ў дэманстрацыі бяруць удзел да 100 тысяч чалавек.

Такія ацэнкі карэспандэнтаў "Свабоды" і "Інтэрфакса". У калёне на праспэкце Незалежнасьці людзі запалілі ліхтары на тэлефонах, паведамляе карэспандэнт "Свабоды". Калёну вітаюць жыхары дамоў па праспэкце Незалежнасьці і прадаўцы крамаў.

Да ліку закрытых станцыяў мэтро дадаліся "Маскоўская" і "Ўсход".

На рагу праспекта і Макаёнка збілі і затрымалі раварыста.

17:45 Слухачы @euroradio заўважылі ў раёне плошчы Перамогі вялікую калону спецтэхнікі: аўтазакі і тэнтаваныя грузавікі для перавозкі людзей. Яна кіруецца ў бок Усходу, куды пайшлі пратэстоўцы.

17:55 Калёна пратэстоўцаў набліжаецца да Нацыянальнай бібліятэкі, міліцыя далей праз дынамікі зьвяртаецца да людзей з просьбай разысьціся. Некаторыя разыходзяцца, паведамляе карэспандэнт "Свабоды", але большасьць рухаецца далей. Калона медыкаў ідзе побач з калонай дэманстрантаў па праспекце Незалежнасці. У часе маршаў медыкі суправаджаюць калону, каб пры патрэбе аказаць першую дапамогу пацярпелым.

18:00 Пратэстоўцы дайшлі да Нацыянальнай бібліятэкі, паведамляе карэспандэнт "Свабоды". Людзі рухаюцца па праспэкце Незалежнасьці далей у бок Уручча.

18:25 Дэманстранты ў Менску пачалі разыходзіцца.

Частка людзей з калёны, якая дайшла да Нацыянальнай бібліятэкі, рухаецца далей на праспэкце Незалежнасьці, у бок Барысаўскага тракту, частка людзей павярнула на вуліцу Філімонава і Каліноўскага. Частка разыходзіцца.

Рух па праспэкце Незалежнасьці ад станцыі мэтро "Ўсход" у бок МКАД не перакрыты, людзі працягваюць ісьці па праезнай частцы праспэкту Незалежнасьці ў бок Уручча, адначасова рухаецца і транспарт.

У бок пратэстоўцаў едуць аўтазакі.

18:50  Галава калоны дайшла да станцыі метро "Уручча". Такім чынам, менскія пратэстоўцы ўжо прайшлі за сёння амаль 12 км.


"Новы час", 27 верасьня 2020 р.

 

 

"Марш 97%"
Дзясяткі тысяч менчукоў выйшлі на марш пратэсту насуперак затрыманьням.
Што адбываецца ў Беларусі на 50-ы дзень пратэстаў


Пасьля інахуйрацыі (таемнай інаўгурацыі) Лу-какі 23 верасьня заклікалі сёньня правесьці народную інаўгурацыю Сьвятланы Ціханоўскай, якую многія лічаць сапраўднай пераможцай выбараў 9 жніўня 2020 року.

11:44 Некалькі гандлёвых цэнтраў у Менску абвясьцілі, што 27 верасьня ня будуць працаваць. Сярод іх "Galleria Minsk", "Замак", што на праспэкце Пераможцаў, "Карона" на вуліцы Кальварыйскай. Яны знаходзяцца ў тых месцах, дзе ў мінулыя нядзелі адбываліся пратэсты і затрыманьні. Некаторыя ўдзельнікі акцый хаваліся ў гэтых гандлёвых цэнтрах ад сілавікоў у балаклавах. Хутчэй за ўсё ня будзе працаваць і падземны гандлёвы цэнтар "Сталіца" на Плошчы незалежнасьці.

12:00 Цэнтральныя плошчы ў Менску зноў абгароджаныя і блякаваныя. На плошчы Незалежнасьці ў Менску агароджа і сілы сілавікоў у балаклавах. Яны таксама стаяць каля ўваходаў у падземныя пераходы каля паштамту, праход да плошчы перакрыты. Абгароджаная Кастрычніцкая плошча, пляцоўка каля стэлы "Менск — места-герой".

Спэцтэхніка сагнаная да Палацу Незалежнасьці, адной з рэзыдэнцый Лу-какі.

12:02 Музыкаў гурту Best Sound Band, якія выступалі падчас Жаночага маршу, зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна.

Падчас Жаночага маршу 26 верасьня ў падземным пераходзе на Плошчы Якуба Коласа ў Менску затрымалі музыкаў кавэр-гурту Best Sound Band. У міліцыю іх даставілі разам са скрыпкай, баянам, бубнам і дзьвюма гітарамі.

Калі частка пратэстоўцаў спусьцілася ў пераход, пяцёрка заграла "Перемен" і "Муры" Льюіса Льяка. Людзі віталі маладых музыкаў, падпявалі ім. Але неўзабаве зьявіліся міліцыянты, якія загадалі спыніцца і зьбірацца ў аддзяленьне для "высьвятленьне асобаў".

12:06 МУС: за ўчора затрымалі 150, за кратамі пакінулі 116. Як сьцьвярджае МУС, учора ў Беларусі было 10 пратэставых акцыяў, у якіх узялі ўдзел 300 чалавек (недзяржаўныя СМІ налічылі толькі ў Менску дзьве тысячы ўдзельніц "жаночага маршу", дзе МУС налічыла 200 чалавек), а таксама 13 праўладных акцыяў з 40 тысячамі ўдзельнікаў.

Праваабаронцам вядомыя імёны 124 затрыманых учора ў Менску і 12 — у іншых местах.

12:22 Двух чалавек ужо затрымалі ў Менску — каля гандлёвага цэнтру "Галерэя", перадае "Белсат".

12:48 Калёна БТР на праспэкце Пераможцаў у Менску. БТР і іншая баявая тэхніка на менскіх вуліцах зьяўляецца не ўпершыню, звычайна яна ахоўвае рэзыдэнцыю Лу-какі ў Палацы Незалежнасьці.

12:51 Каардынацыйная рада атрымала першыя паўмільёна галасоў у падтрымку сваіх паўнамоцтваў.

Збор подпісаў працягваецца. Пра гэта заявіў сябра прэзыдыюму гэтай грамадзянскай плятформы дзеля агульнанацыянальнага дыялёгу Павал Латушка.

13:22 У Менску закрыты цэнтральныя станцыі мэтро "Плошча Леніна", "Плошча Якуба Коласа", "Плошча Перамогі", "Кастрычніцкая", "Няміга" і "Фрунзэнская".

Рэзыдэнцыю Лу-какі ў Палацы незалежнасьці ахоўваюць баявыя машыны БПМ і БРДМ, шмат спэцтэхнікі МУС, вадамёты, — відэа перамяшчэньня тэхнікі жыхары Менска выкладваюць у сацыяльныя сеткі.

13:33 На Нямізе малалюдна, езьдзяць мікрааўтобусы сілавікоў.

У Менску перакрыты праспэкт Пераможцаў, але ў раёне Нямігі па ім нармальна езьдзяць машыны і грамадзкі транспарт. На вуліцы Няміга і ў пачатку праспэкту Пераможцаў людзей мала, магчыма, меней, чым звычайна, бо не працуюць вялікія гандлёвыя цэнтры.

Насупраць Палацу спорту стаяць мікрааўтобусы сілавікоў, такія ж мікрааўтобусы езьдзяць па вуліцах на невялікай хуткасьці.

Кастрычніцкая плошча абгароджаная турнікетамі, калючага дроту, як раней, сёньня тут няма. Ніякіх знакаў, што людзі зьбіраюцца, пакуль няма, перадаюць нашыя карэспандэнты.

14:04 Менск. Супрацоўнікі праваахоўных органаў у Менску ў нядзелю пачалі затрымліваць удзельнікаў чарговага "несанкцыянаванага" маршу апазыцыі.

Як перадае "Інтэрфакс", пратэстоўцы зьбіраюцца ў спальных раёнах і калёнамі рухаюцца да цэнтру гораду. Тым часам сілавікі імкнуцца не дапусьціць іх прыходу ў цэнтр. Людзей затрымліваюць па дарозе на акцыю на прылеглых да праспэкту Незалежнасьці вуліцах. Каля 10 чалавек затрымалі на падыходах да праспэкта Машэрава. Людзі накіроўваліся да стэлы "Менск — места-герой".

У ГУУС Менскага гарвыканкама агенцтву "Інтэрфакс" пацьвердзілі факт затрыманьняў.

— Ёсьць некалькі затрыманых у рамках адміністрацыйнага працэсу, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік ГУУС Натальля Ганусевіч (Гнюс).

14:25 Нягледзячы на кропкавыя затрыманьні, у раёне Нямігі ў Менску пачынаюць зьбірацца людзі, зьявіліся першыя нацыянальныя сьцягі на плячах у пратэстоўцаў, перадае карэспандэт. Людзі ў раёне скрыжаваньня вуліцы Нямігі і праспэкта Пераможцаў гуляюць, у калёны не зьбіраюцца. Мікрааўтобусы з сілавікамі езьдзяць, папярэджваюць патэнцыйных удзельнікаў маршу.

14:28 Вось як затрымлівалі на скрыжаваньні Машэрава і Пераможцаў у Менску.

14:30 У Горадні нечакана пачаліся жорсткія затрыманьні. Схапілі дзясяткі чалавек. Паміж сілавікамі і пратэстоўцаў і завязалася бойка.

А вось так затрымліваюць у Лідзе.

14:31 Міліцыя не дае прыхільнікам пераменаў сабрацца на плошчы ля гандлёвага цэнтру "Атрыюм", зь якой традыцыйна пачынаюцца акцыі пратэсту. У тых, хто на лаўках, правяраюць торбы і патрабуюць выдаліць фатаздымкі зь міліцыяй з мабільных тэлефонаў. На мясцовым прыпынку грамадзкага транспарту, закрытым пасьля 14 гадзінаў, стаіць аўтазак. Прылеглыя сквэры патрулююць амапаўцы. У дварах стаяць аўтобусы зь міліцыяй.

14:56 Сотні чалавек усё ж сабраліся ў цэтры Гомля.

15:06 Дзясяткі тысяч пратэстоўцаў на Маршы ў Менску. Пратэстоўцы занялі праезную частку праспэкта Пераможцаў і ідуць да Стэлы, фармуюць калёну зь 5 тысяч чалавек, паводле ацэнак нашых карэспандэнтаў. Да іх далучаецца калёна з вуліцы Мельнікайтэ.

Карэспандэнты ацэньваюць колькасьць людзей на маршы пратэсту ў Менску ў дзясяткі тысяч. Плякатаў у пратэстоўцаў мала, затое шмат нацыянальных сьцягоў і сьцягоў мікрараёнаў. Ёсьць партрэты Ціханоўскай, у тым ліку з подпісам "Сьвета ў канцы тунэлю".

Людзі крычаць "Уходи!" Да асноўнай калёны на праспэкце Пераможцаў далучаюцца пратэстоўцы з іншых прылеглых вуліц. Ля Стэлы музычная ўстаноўка вайскоўцаў спрабуе заглушыць крыкі натоўпу музыкай і зачытваньнем закону аб масавых мерапрыемствах.

АМАП ніякіх актыўных дзеяньняў не прадпрымае. Міліцыя праз мэгафон кажа, што акцыя несанкцыянаваная і папярэджвае пра наступствы.

15:09 Гомель. Калёна пратэстоўцаў пачала рухацца па вуліцы Савецкай.

15:14 Пасьля дажджу на цэнтральнай плошчы Бабруйска сабралася каля сотні чалавек. Спачатку зь імі гутарылі міліцыянты, потым — журналіст. Пасьля калёна рушыла па горадзе пад гукі "Священной войны".

15:21 Горадня: пратэстоўцы крочаць па месьце, пакуль без затрыманьняў. Людзі перайшлі ў раён аўтавакзала. За імі прыехалі аўтазакі. Калёна сілавікоў пахадзіла вакол, нікога не хапалі. Калёна зь дзясяткаў чалавек рушыла па вуліцы Карла Маркса і Сацыялістычнай у бок драмтэатру, а таксама іншымі вуліцамі ў бок цэнтру. З гаўбцоў людзі крычаць "Жыве Беларусь!".

15:22 У Магілёве падчас асьвятленьня акцыі пратэсту затрыманы журналіст інтэрнэт парталу "Рэгіянальны Магілёў" Уладзімер Лапцэвіч.

15:28 У Гомлі пачаліся затрыманьні. На пратэстоўцаў на Савецкай напаў АМАП, адціскае да ўнівэрмагу "Гомель", але людзі туды не ідуць — кажуць, пастка.

Чуваць стрэлы ў паветра на вуліцы Савецкай насупраць цырку. Хапаюць людзей.

Міліцыя пацьвердзіла маскалёўскаму інфармацыйнаму агенцтву ТАСС, што ўжывала супраць пратэстоўцаў сьвятлошумавыя гранаты і сьлезацечны газ.

15:31 Менск. Людзі працягваюць зьбірацца насупраць стэлы "Менск — места-герой" і нікуды далей ня рухаюцца. З боку Нямігі ідзе яшчэ адна калёна. Скрыжаваньне праспэкта Пераможцаў з праспэктам Машэрава цалкам занялі пратэстоўцы, у іх шмат бела-чырвона-белых сьцягоў.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі ацаніў колькасьць у два дзясяткі тысяч, новыя калёны далучаюцца. Пачынаецца дождж. Уздоўж стэлы стаяць вайскоўцы, АМАПу не відаць.

На праспэкце Пераможцаў з аднаго з бальконаў дома насупраць Стэлы вывесілі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг — ён закрывае тры паверхі.

15:34 Горадня: кропкавыя затрыманьні. Пратэстоўцы разьмеркаваліся па вуліцах і дварах цэнтру Горадні. На Савецкую плошчу прыехаў аўтазак і міліцэйскія мікрааўтобусы. Працягваюцца кропкавыя затрыманьні.

Пры затрыманьнях былі выпадкі, калі сілавікі распылялі сьлезацечны газ.

Ва ўсіх журналістаў, якія працуюць на пратэставай акцыі, праверылі дакумэнты, правялі прафіляктычныя гутаркі і адпусьцілі.

15:43 У маршы пратэсту ў Менску зноў бяруць удзел спартоўцы. У агульную калёну далучыліся спартоўцы з транспарантам "Народ-чэмпіён". У іх групе каля 30 чалавек, гэта тыя самыя спартоўцы, што былі на папярэдніх маршах.

15:43 Затрыманьні ў Лідзе.

15:45 Менск: затрыманьне на вуліцы Караля.

15:48 Гомель. Людзі сталі вадзіць карагоды вакол фантана ля цырку, крычаць: "Гэта наш горад!".

Празь нейкі час сілавікі сталі разганяць пратэстоўцаў і ўжылі ў дачыненьні да іх сьлезацечны газ.

15:56 Менск: пратэстоўцы рушылі ў бок цэнтру. Калёна пратэстоўцаў, якая сабралася на праспэкце Пераможцаў, рушыла па вуліцы Машэрава ў боку цэнтру. У калёне дзясяткі тысяч чалавек, ім ніхто не замінае.

Стэлу і музэй гісторыі Вяомкай Айчыннай вайны ахоўваюць людзі ў вайсковай форме з агнястрэльнай зброяй.

16:03 Затрыманьні ў Бабруйску.

16:07 Менск: сілавікі перакрылі праспэкт Незалежнасьці. Тым часам калёна спэцтэхнікі зьяжджае з праспэкту Пераможцаў і паварочвае на вуліцу Ігнаценкі.

16:09 Менск: калёна расьцягнулася на некалькі кілямэтраў. Калёна пратэстоўцаў ідзе па праспэкце Машэрава. Яна расьцягнулася на некалькі кілямэтраў: галава калёны дайшла да рэстарану "Белая вежа", хвост яшчэ каля cтэлы.

На прылеглых вуліцах заторы. Перакрыты рух трамваяў.

Сілавікі стаяць на скрыжаваньні праспэктаў Машэрава і Незалежнасьці, пратэстоўцы ж павярнулі ў бок плошчы Бангалор, ідуць па вуліцы Багдановіча.

16:13 Праваабаронцы зьбіраюць прозьвішчы затрыманых: у сьпісе ўжо 40 чалавек, ён абнаўляеццаПраваабаронцам "Вясны" вядомыя імёны ўжо 40 затрыманых падчас акцый пратэсту ў розных гарадах Беларусі. Затрыманьні адбываюцца ня толькі ў сталіцы і абласных цэнтрах, але і ў Воршы, Жодзіне, Наваполацку, Салігорску, Сьветлагорску. Сьпіс затрыманых абнаўляецца.

16:20 Менск: калёна рухаецца ў кірунку плошчы Бангалор. З праспэкту Машэрава калёна пратэстоўцаў дайшла да скрыжаваньня вуліц Багдановіча і Харужай і павярнула ў бок Камароўскага рынку, паведамляе карэспандэнт.

Аднак пратэстоўцы не павярнулі ў бок праспэкту Незалежнасьці, дзе зьбіраюцца сілы АМАП, а прадоўжылі рух па вуліцы Багдановіча ў кірунку плошчы Бангалор.

16:29 "Хапун" у Гомлі. Карнікі зноў накінуліся на пратэстоўцаў і пачалі іх затрымліваць. Сярод затрыманых — фэльчарка Алена Давыдава і выкладчыца ГДУ імя Скарыны Натальля Суслава. Усяго, па папярэдніх дадзеных, у Гомлі затрымалі каля 20 чалавек. Яны ў Цэнтральным РАУС.

16:38 У Менску дэманстранты з вуліцы Багдановіча павярнулі на вуліцу Сурганава і ідуць у кірунку праспэкту Незалежнасьці. Калёна дэманстрантаў скандуе: "Сьвета — прэзыдэнт!", "Верым! Можам! Пераможам!", "Лукашэнку ў аўтазак!".

16:53 Калёна ў Менску набліжаецца да праспэкту Незалежнасьці. Галава калёны дэманстрантаў дайшла да скрыжаваньня вуліц Сурганава і Якуба Коласа. Спыніліся і чакаюць хвост калёны, а яго ня бачна, ён яшчэ далёка на вуліцы Багдановіча. Нашыя карэспандэнты інцыдэнтаў не заўважылі. Людзі ў жылых дамах вітаюць калёну нацыянальнымі сьцягамі.

16:56 Пратэст у Баранавічах.

16:59 Горадня цяпер: людзі сабраліся пад Кастрычніцкім РАУС на вуліцы Гая, дзе могуць быць затрыманыя падчас сёньняшняга маршу.

Пад ізалятар на вуліцы Гая прыяжджалі тры "хуткія дапамогі". Па словах відавочцаў, адну дзяўчыну вывелі зь перабінтаванай нагой, яшчэ адну пабітую. Жанчыну сярэдніх гадоў забралі з павышаным ціскам. Каля ізалятара чакаюць дзясяткі сваякоў, выпускаюць першых затрыманых.

17:03 Менск амаль цалкам перакрыты. Паведамляюць, што зачынілі таксама станцыю мэтро "Акадэмія навук".

17:08 Менск. Шматтысячная калёна пратэстоўцаў дайшла па вуліцы Сурганава да праспэкту Незалежнасьці. Павярнулі на плошчу Якуба Коласа. Канец калёны яшчэ за плошчай Бангалор. Інцыдэнтаў няма. Праспэкт перакрыты.

Калёна пастаяла на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці і Сурганава ды павярнула налева, у бок парку Чалюскінцаў.

17:25 Менск: калёна заняла ўсю праезную частку праспэкту.

Калёна дэманстрантаў рухаецца па праспэкце Незалежнасьці. Каля плошчы Калініна пратэстоўцы спыніліся, прапусьцілі машыну хуткай дапамогі і пайшлі далей па праспэкце Незалежнасьці. Калёна заняла ўсю праездную частку.

Сталічны мэтрапалітэн паведаміў пра закрыцьцё з 17:15 станцыі "Парк Чалюскінцаў", каля якой праходзіць калёна ўдзельнікаў маршу пратэсту. У 17:16 адкрыліся станцыі "Няміга" і "Фрунзэнская". Такім чынам, застаюцца зачыненымі станцыі першай лініі "Плошча Леніна", "Кастрычніцкая", "Плошча Перамогі" і "Плошча Якуба Коласа", а таксама станцыя другой лініі "Купалаўская".

Галава шматтысячнай калёны дэманстрантаў прайшла Парк Чалюскінцаў і накіравалася далей у бок мэтро "Маскоўская". Ніякіх перашкод для калёны наперадзе ня бачна.

17:37 У Менску ў дэманстрацыі прымаюць удзел да 100 тысяч чалавек. Такія ацэнкі карэспандэнтаў "Інтэрфакса". У калёне на праспэкце Незалежнасьці людзі запалілі ліхтары на тэлефонах. Выглядае відовішчна на фоне прыцемак і лёгкага дажджу, паведамляе наш карэспандэнт. Калёну вітаюць жыхары дамоў па праспэкце Незалежнасьці і прадаўцы крамаў.

17:43 Акцыя пратэсту ў Салігорску.

17:46 На праспэкце Незалежнасьці каля БАТУ да калёны дэманстрантаў з дынамікаў зьвярнулася міліцыя з просьбай разысьціся, іначай "будуць ужытыя захады ў адпаведнасьці з законам".

Каля станцыі мэтро "Маскоўская" спыніўся белы аўтобус, сілавікі затрымалі раварыста, дэманстранты хацелі яго адбіць, але не змаглі. Аўтобус зьехаў.

17:49 Менскі мэтрапалітэн паведаміў пра закрыцьцё з 17:33 станцый першай лініі "Маскоўская" і "Ўсход", да якіх рухаюцца ўдзельнікі маршу пратэсту.

У 17:34 адкрыўся вэстыбюль станцыі "Плошча Леніна" з боку чыгуначнага вакзалу. З боку плошчы Незалежнасьці ўваход пакуль зачынены. Застаюцца зачыненымі станцыі першай лініі "Кастрычніцкая", "Плошча Перамогі" і "Плошча Якуба Коласа", а таксама станцыя другой лініі "Купалаўская".

17:53 У Горадні пачалі выпускаць затрыманых. Выпусьцілі з ізалятара 53-гадовую Яніну. Яна каталічка, падчас акцыі на моладзевым цэнтры "Галяктыка" малілася на ружанцы. Калі ўбачыла, што жорстка затрымліваюць мужчын, аднаму разьбілі твар, то схапіла яго і паспрабавала адстаяць ад сілавікоў. Тады забралі і яе, і мужчыну.

Яніне выпісалі пратакол за ўдзел у мітынгу. З пратаколу яна даведалася, што ўдзельнічала ў інаўгурацыі Сьвятланы Ціханоўскай.

18:01 Менск: калёна каля Нацыянальнай бібліятэкі.

Пратэстоўцы крочаць па праспэкце Незалежнасьці. Міліцыя праз дынамікі зьвяртаецца да людзей з просьбай разысьціся. Некаторыя разыходзяцца, паведамляе наш карэспандэнт, але большасьць рухаецца далей.

Калёна пратэстоўцаў дайшла да Нацыянальнай бібліятэкі, людзі рухаюцца па праспэкце Незалежнасьці далей.

18:11 Каля Нацыянальнай бібліятэкі дэманстранты заўважылі мачты для сьцягоў і ўзьнялі на адной зь іх бел-чырвона-белы сьцяг з Пагоняй. Людзі рушылі далей да гандлёвага цэнтру "Дана Мол", дайшлі да станцыі мэтро "Ўсход".

18:22 Дэманстранты ў Менску пачалі разыходзіцца. Частка людзей з калёны, якая дайшла да Нацыянальнай бібліятэкі, рухаецца далей на праспэкце Незалежнасьці, у бок Барысаўскага тракту, частка людзей павярнула на вуліцу Філімонава і Каліноўскага. Людзі пачынаюць разыходзіцца.

Рух па праспэкце Незалежнасьці ад станцыі мэтро "Ўсход" у бок МКАД не перакрыты, людзі працягваюць ісьці па праезнай частцы праспэкта Незалежнасьці ў бок Уручча, адначасова рухаецца і транспарт.

18:29 Калёна ў Менску дайшла да Ўсходніх могілак.

Нягледзячы на тое, што некаторыя разыходзяцца, значная частка людзей з дэманстрацыі пратэсту застаецца на праспэкце Незалежнасьці, пратэстоўцы ўжо дайшлі да Ўсходніх могілак. Людзі занялі палову праезнай часткі, пры гэтым павольна рухаецца і транспарт.

МУС тым часам прызнае затрыманьне "каля 200" пратэстоўцаў па ўсёй краіне. Праваабаронцам вядомыя імёны 92 затрыманых, сьпіс пастаянна дапаўняецца.

18:48 Менск. Удзельнікаў менскага маршу пратэсту стала меней: частка людзей пайшла далей у бок мэтро "Ўручча", частка вяртаецца ў цэнтар гораду, іншыя разыходзяцца. Стала цёмна, ідзе дождж. Транспарт па праспэкце Незалежнасьці ідзе па адной паласе, бліжэйшыя станцыі мэтро зачыненыя.

18:56 Менск: людзі разыходзяцца, ва Ўруччы пачаліся затрыманьні.

Калёна дэманстрантаў, пасьля таго як яе пакінула шмат удзельнікаў, дайшла да мэтро "Ўручча". Тут людзі пачалі актыўна разыходзіцца ў розныя бакі, перадае карэспандэнт. У Менску стала цёмна, ідзе дождж.

Каля гандлёвага цэнтра "Спэктар" ва Ўруччы пачаліся затрыманьні, калі людзі пачалі разыходзяцца невялікімі групамі. Наш карэспандэнт быў сьведкам некалькіх затрыманьняў. АМАП правярае ў людзей торбы і дакумэнты.

19:14 Марш пратэсту ў Менску завяршыўся. На станцыі мэтро "Ўручча" калёна разышлася цалкам, паведамляе наш карэспандэнт. Байцы АМАП у шлемах і балаклавах затрымліваюць асобных удзельнікаў.

19:25 Горадня. Каля моладзевага цэнтру "Галяктыка" некалькі чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ўтварылі "ланцуг салідарнасьці". Іх гукам сыгналу падтрымлівалі аўтамабілі. Удзень тут брутальна затрымалі дзясяткі чалавек.

 


У Менску пачаліся затрыманьні ўдзельнікаў пратэставай акцыі,
ім замінаюць дабрацца ў цэнтар


Супрацоўнікі праваахоўных органаў у Менску ў нядзелю пачалі затрымліваць удзельнікаў чарговага несанкцыянаванага маршу апазыцыі.

Як перадае "Інтэрфакс", пратэстоўцы зьбіраюцца ў спальных раёнах і калёнамі рухаюцца да цэнтру места. Тым часам сілавікі імкнуцца не дапусьціць іх прыходу ў цэнтар. Людзей затрымліваюць па дарозе на акцыю на прылеглых да праспэкту Незалежнасьці вуліцах.

Каля 10 чалавек затрымалі на падыходах да праспэкта Машэрава.

Людзі накіроўваліся да стэлы "Менск — места-герой". У ГУУС Менскага гарвыканкама агенцтву "Інтэрфакс" пацьвердзілі факт затрыманьняў.

— Ёсьць некалькі затрыманых у рамках адміністрацыйнага працэсу, — паведаміла афіцыйная прадстаўніца ГУУС Натальля Ганусевіч.

 


У Горадні акцыю пратэсту жорстка разагналі ў першыя хвіліны.
Дзясяткі затрыманых


У Горадні найбольш масавая акцыя пратэсту сабралася каля моладзевага цэнтру "Галяктыка". У першыя хвіліны дзясяткі людзей затрымалі.

Пад цэнтар "Галяктыка" прыйшлі некалькі сотняў чалавек. Бел-чырвона-белых сьцягоў не было відаць. Людзі проста стаялі. Міліцыянты папярэдзілі, што акцыя недазволеная. Пратэстоўцы пачалі пляскаць, скандаваць "Гэта наш горад!", "Верым, можам, пераможам!".

Празь некалькі хвілін зьнянацку пад’ехалі аўтазакі. Выйшлі каля сотні так званых "касманаўтаў" у чорнай і вайсковай форме. Дзясяткі людзей жорстка затрымалі.

Некаторых цягнулі па зямлі, камусьці разьбілі твар. Дзе-нідзе завязалася штурханіна, дэманстранты спрабавалі адбіць затрыманых, людзі падалі на зямлю. Затрымалі ня толькі пратэстоўцаў, але і выпадковых мінакоў.

Рэшта адышла ў бок аўтавакзалу. За імі паехалі сілавікі. Потым пратэстоўцы невялікімі групамі хадзілі па цэнтры места, іх кропкава затрымлівалі.

Іншыя пратэстоўцы па ўсім горадзе дзейнічалі па пляне "Гідра", то бок паведамлялі ў тэлеграм-каналах шмат фальшывых пунктаў збору. Хутка зьбіраліся і разыходзіліся. Затрымлівалі і разганялі пратэстоўцаў па ўсіх мікрараёнах.

53-рочная гарадзенка Яніна падчас акцыі малілася. Калі пачалі жорстка затрымліваць мужчын, стала за іх заступацца. Яе таксама затрымалі. На яе склалі пратакол за ўдзел у мітынгу. Зь яго яна даведалася, што ўдзельнічала ў інаўгурацыі Сьвятланы Ціханоўскай.

Некалькі затрыманых з РАУС забрала хуткая: у дзяўчыны была пашкоджаная нага, у жанчыны сярэдніх гадоў падскочыў ціск, мужчына пры затрыманьні моцна ўдарыўся жыватом аб машыну.

Большасьці сваякоў пад ізалятарам кажуць, што да суду людзей ня выпусьцяць. Выпускаюць адзінкі.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

 


У Гомлі супраць дэманстрантаў прымянялі газ і сьвятлашумавую ракетніцу,
затрымалі 20 чалавек


У Гомлі прайшоў чарговы нядзельны марш пратэсту. Сілавікі выкарыстоўвалі зброю і спэцсродкі для разгону дэманстрантаў.

Кропкай збору стаў сквэр імя Грамыкі. Тут сабраліся людзі, АМАП і міліцыя. Апошнія папярэджвалі, што "вашы дзеяньні незаконныя" і не давалі сабрацца. Урэшце людзі рушылі па вуліцы Жаркоўскага, потым выйшлі на Савецкую.

Увесь час ім дарогу перагароджвалі то АМАП, то ўнутраныя войскі. Людзі іх сарамацілі, заклікалі перайсьці на бок народу. АМАП зьедліва ўсьміхаўся і пытаўся: "Ну дзе ваша Сьвета? Задурыла цётка вам галаву!".

Людзі хадзілі калёнай па Савецкай. Насупраць цырку ім у чарговы раз перагарадзіў дарогу АМАП, пачаў пырскаць у твары пратэстоўцаў сьлезацечным газам, страляць са сьвятлашумавой ракетніцы і з аўтамата ў паветра.

Некалькі чалавек затрымалі, астатнія перайшлі на бок цырку і там вадзілі карагод вакол фантану. Калі зьявіліся байцы ўнутраных войскаў, людзі сталі ў счэпку. Пачаліся брутальныя затрыманьні.

Сярод затрыманых — фэльчарка, актывістка Алена Давыдава, валянтэр Алег Канавалаў, выкладчыца маскалёўскай літаратуры ўнівэрсытэта ім Ф. Скарыны Натальля Суслава. Усяго затрымалі каля 20 чалавек. Адзін зь іх уцёк з аўтазаку на плошчы Паўстаньня.

 


У Магілёве "Народную інаўгурацыю" Ціханоўскай разагнала міліцыя


На нядзельную акцыю пратэсту ў Магілёве сабралася некалькі дзясяткаў прыхільнікаў пераменаў, якія дзьвюма калёнамі спрабавалі прайсьці цэнтральнымі вуліцамі гораду. Каб іх разагнаць, міліцыя ўжыла сілу і спэцсродкі.

На плошчы Арджанікідзэ прагучаў адзін стрэл зь сьвятлашумавой ракетніцы. Пасьля гэтага, як кажуць відавочцы, пратэстоўцаў пачалі біць дручкамі ды жорстка затрымліваць мужчын. Ім заломвалі рукі, клалі на зямлю, а потым кідалі ў мікрааўтобус. Людзі разьбегліся.

У другой калёне было блізу 20 чалавек, пераважна жанчын. Іх пачалі затрымліваць непадалёк ад абласнога ўпраўленьня міліцыі. Калі жанчын пхалі ў мікрааўтобус, яны моцна крычалі.

Пасьля разгону дзьвюх калён прыхільнікі пераменаў спрабавалі аб’яднацца на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Тут таксама адбыліся затрыманьні. Пратэстоўцы спрабавалі адбіць маладзёна са сьцягам. Ім гэта не ўдалося, але міліцыянты пад праклёны пратэстоўцаў зьбеглі.

Пазьней АМАПаўцы выцясьнялі людзей з вуліцы, аглядаючы двары.

Паводле праваабаронцаў, у Магілёве затрымалі больш за 30 чалавек. Сярод іх журналіст з інтэрнэт-выданьня "Магілёўскі рэгіён 6tv.by" Уладзімер Лапцэвіч.

Першыя затрыманьні адбыліся на плошчы перад гандлёвым цэнтрам "Атрыюм". Амапаўцы правяралі ў мінакоў торбы і патрабавалі выдаліць фота зь міліцыянтамі з камэраў мабільных тэлефонаў. Мясцовы прыпынак грамадзкага транспарту закрылі. Прыхільнікі пераменаў паспрабавалі арганізавацца ў іншых месцах, але і гэта ім не ўдалося.

 


МУС Беларусі: на акцыях пратэсту затрымалі 200 чалавек


Як адзначыла прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чамаданава, каля 200 чалавек дастаўленыя ў аддзяленьні міліцыі.

Яна таксама пацьвердзіла, што ў Гомлі і Магілёве праваахоўнікі ўжылі супраць пратэстоўцаў спэцсродкі — выбуховыя прыстасаваньні, сьлезацечны газ, ракетніцы.

Паводле праваабаронцаў "Вясны", станам на 19 гадзін былі вядомыя прозьвішчы 105 затрыманых у Менску і іншых местах краіны.

 


Газ, ракетніцы, стрэлы ў паветра.

Сілавікі разганялі пратэсты ў Гомлі, Горадні і Магілёве з спэцсродкамі


Сілавікі ў Гомлі ўжылі ў дачыненьні да ўдзельнікаў акцыі пратэсту сьлезацечны газ, паведамілі ў ГУУС Гомельскага аблвыканкаму.

— Ужываліся тэхнічныя прылады, якія выклікаюць гучны выбух і выбліск сьвятла. Прыйшлося ўжыць таксама сьлезацечны газ, паколькі некаторыя людзі паводзілі сябе неадэкватна, — пацьвердзіў журналістам прадстаўнік прэс-службы.

На відэа таксама бачна, як пры разгоне мітынгу сілавік раз за разам страляе ў паветра з аўтамата.

Падчас жорсткіх затрыманьняў у Горадні сілавікі таксама ўжывалі супраць дэманстрантаў сьлезацечны газ.

Пра выбухі сьвятлашумавой ракетніцы паведамляў карэспандэнт з Магілёва.

23 верасьня інахуйрацыя (таемная інаўгурацыя) Лу-какі справакавала пратэставыя настроі. У адказ на "таемнае каранаваньне" ягоныя апанэнты зладзілі "Народную інаўгурацыю" Сьвятланы Ціханоўскай.


"Радыё Свабода", 27 верасьня 2020 р.

 

 

Вядома пра затрыманні 262 чалавек па ўсёй Беларусі


27 верасня ў Менску і рэгіянальных местахдах праходзіць нядзельны марш "Народная інаўгурацыя". Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых удзельніках.

Паводле звестак праваабарончага цэнтру "Вясна" сёння вядома пра затрыманні 262 чалавек па ўсёй Беларусі. Некаторых з іх адпусцілі, але большасць пакінулі за кратамі.


"Белсат", 27 верасьня 2020 р.

 

 

Відавочцы распавялі пра бязмежжа карнікаў у піцэрыі ва Уруччы


Караеўцы забегалі за ўдзельнікамі пратэстаў проста ва ўстановы грамадскага харчавання.

Чарговая пратэстная нядзеля ў Менску не засталася без затрыманняў. Некаторыя з іх былі даволі брутальнымі: сілавікі забегалі за ўдзельнікамі пратэстаў прама ва ўстановы грамадскага харчавання. Так, адно з самых жорсткіх затрыманняў здарылася ў "Додо пицца" ў гандлёвым цэнтры "Спектр" ва Уруччы.


"Затрымалі тых, хто забег у піцэрыю ў апошні момант"


Адна з наведвальніц "Додо пицца" Алена распавяла, што хадзіла з сяброўкай на марш. Дзесьці а 17:40 дзяўчыны вырашылі выйсці з калоны, дабраліся на першым выпадковым транспарце да Уручча. Вырашылі перакусіць у "Додо пицца" — былі там а 18:30.

— У кавярні было занята два ці тры столікі на ўсю піцэрыю. Мы зрабілі замову і пакуль яе чакалі, чулі, што адна з дзяўчын-супрацоўніц маніторыла Telegram і казала калегам: "Калона рухаецца ў бок Уручча". Потым пачаўся дождж, унутр піцэрыі стала заходзіць усё больш людзей, чарга станавілася даўжэйшай, людзі заходзілі прамоклыя. Мы падсадзілі да сябе дваіх хлопцаў, каб іх не забраў АМАП, зрабілі бачнасць, што сядзім кампаніяй і ямо.

Суразмоўніца кажа, што заходзілі ў піцэрыю у тым ліку "хлопцы са сцягамі на плячах", гэта значыць было зразумела, што людзі прыйшлі з пратэстаў.

— У нейкі момант чарга стала вялікай, блізу 30 чалавек. Усе яны стаялі ўнутры, у піцэрыі. Потым нехта ў канцы чаргі вымавіў: "Ідуць, амапаўцы ідуць!". Нейкі хлопец, які, відаць, забег апошнім, у светлых штанах, стаў пераскокваць столік, амапавец бег за ім, біў дубінкай услед. У выніку паваліў яго. Потым выйшла яшчэ некалькі амапаўцаў, яны пайшлі ў бок туалета, затрымалі ў тым баку цёмнага хлопца з барадой. Яшчэ адзін хлопец спрабаваў выбегчы праз другі выхад, які вядзе ў гандлёвы цэнтр — але яго павалілі і затрымалі.

Алена кажа, што ўсе затрыманыя не былі ў піцэрыі да гэтага, яны зайшлі даслоўна перад праваахоўнікамі. Гэта значыць, са слоў сведкі, затрымалі менавіта тых, за кім зайшлі мэтанакіравана. Са слоў дзяўчыны, усё адбылося хутка, даслоўна за дзве-тры хвіліны.


"Адзін хлопец быў у кроку ад затрымання, але сказаў, што купляў ліманад (так і было)"


Іншая наведвальніца, Хрысціна, апісвае прыкладна тое ж, за адным выключэннем: з яе слоў, затрымалі ў піцэрыі дваіх, а не трох чалавек. Адбывалася ўсё так: праваахоўнікі забеглі за хлопцам у сінім дажджавіку, сілавік наўздагон ударыў яго дубінкай, хлопец паспеў уцячы, аднак яго ўсё роўна затрымалі: каля дзвярэй, якія вялі з піцэрыі ў калідор гандлёвага цэнтра.

— Аднекуль ззаду па левым баку ад прылаўка вывелі яшчэ аднаго мужчыну (цёмнавалосы, з барадой, у чорнай куртцы і блакітнай кофце або майцы). Яго проста вялі да выхаду. Яшчэ адзін хлопец быў даслоўна ў кроку ад затрымання, ён стаяў у дзвярах, але сілавікоў пераканала тое, што ён сказаў, што проста купляў ліманад (яно так і было).

Па адчуваннях дзяўчыны, усё адбылося за "тры-пяць хвілін". Пасля гэтага супрацоўніца "Додо пицца" выйшла з-за прылаўка і сказала, што заказы яны больш не прымаюць, але хто хоча, можа застацца і даесці піцу ці проста "пераседзець".


"Хлопец прабег праз усю піцэрыю, але яго затрымалі ў тамбуры"


Словы Хрысціны паўтарае і іншы сведка — Андрэй. Ён апынуўся ў піцэрыі а 19 гадзіне, людзей у той момант было ўжо шмат, праз пяць хвілін унутр забегла трое хлопцаў: адзін быў у сінім дажджавіку, другі ў цёмнай куртцы з невялікай барадой. Куды "знік" трэці, было незразумела, магчыма, падсеў да кагосьці за столік ці яго затрымалі прама ля галоўнага ўваходу, дзе быў такі натоўп.

— Першы пабег у бок другога выхаду, прабег праз усю піцэрыю, але трое амапаўцаў пабеглі за ім і затрымалі ў тамбуры, у баку крамы "Чырвоны харчавік". Другі хлопец забег у службовае памяшканне, але хтосьці з амапаўцаў гэта ўбачыў і натоўп з сямі чалавек пабег за ім.

У гэты час, працягвае Андрэй, мэнэджарка піцэрыі выйшла ў залу, закрыла другі выхад, а ўбачыўшы, што АМАП пабег у рабочую зону, папрасіла іх пакінуць памяшканне, аднак хлопца, які спрабаваў схавацца за межамі залы, усё ж забралі.

Паводле адчуванняў Андрэя, усё адбылося дзесьці за хвіліну-дзве.


"Хартыя’97%", 28 верасьня 2020 р.

 

 

МУС налічыла 27 верасня 22 пратэставыя акцыі


МУС налічыла 27 верасня ў розных местах Беларусі 22 пратэставыя акцыі. Затрыманыя больш як 350 удзельнікаў. У Гомлі за супраціў сілавікам распачалі крымінальную справу.

 


Хронікі пераследу ў Гарадзенскай вобласці


27 верасня затрымалі 123 чалавекі: 73 — у Горадні, 41 — у Лідзе, 5 — у Ваўкавыску, 4 — у Наваградку.

На 96 грамадзянаў склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку на аднаго гарадзенскага журналіста. У дачыненні да двух чалавек у Горадні распачалі крымінальныя справы.

 


У Глыбокім мужчыну затрымалі пасля выхаду з касцёлу


27 верасня перад нядзельным маршам затрымалі Арнольда Смоткіна, мужа журналісткі Таццяны Смоткінай. Яго затрымалі, калі ён выходзіў з касцёла пасля нядзельнай Імшы. Калі будзе суд, жонцы не паведамілі.

Ужо падчас акцыі, на якую сабралася больш за два дзясяткі чалавек, была затрыманая Алеся Бука. Дзяўчына была з бел-чырвона-белым сцягам. Па словах яе маці, Юліі Бука, пра дату суда ёй не паведамілі, у міліцыі сказалі толькі, што маюць права затрымаць яе на трое содняў. Паводле непацверджанай інфармацыі, быў затрыманы яшчэ адзін мужчына са сцягам.

 


"Мне паабяцалі спыніць справу, калі не буду расказваць пра акалічнасці затрымання"


— Мне паабяцалі спыніць справу, калі не буду расказваць пра акалічнасці затрымання, — рэдактар "Нашай нівы" Ягор Марціновіч на судзе за затрыманне яго 9 жніўня.

— Сілавік навёў аўтамат на мяне і загадаў выйсці. Ён парадаваўся, што я журналіст. Сказаў, што тым больш павінен мяне затрымаць. Пасля чаго пацягнуў мяне за руку ў аўтазак. Мая машына засталася стаяць пасярод дваровага праезду з адчыненымі дзвярамі, — расказаў Марціновіч.

 


На што МУС патраціць нашыя грошы


МУС выдаткуе амаль Br 150 тыс. бюджэтных грошай на новыя 54 дыктафоны і 92 відэакамеры. У тым ліку плануюць набыць экшн-камеры GoPro і камеры, якія здымаюць у 4К.

 


"Сенатар" прапануе забараніць бел-чырвона-белы сцяг


Чалец "савету рэспублікі" Сяргей Сівец прапанаваў забараніць выкарыстанне "незарэгістраванай сімволікі". На думку Сіўца, ягоная прапанова дапаможа "процідзейнічаць дэструктыўна настроеным асобам дэстабілізаваць унутраную абстаноўку ў Рэспубліцы Беларусь".

 


У Горадні уночы затрымані двух хлапцоў


Праваабаронцы ў Горадні паведамляюць пра двух затрыманых уночы хлапцоў, якія вешалі бел-чырвона-белы сцяг на гарадзенскую тэлевежу.

 


Жаночыя акцыі мяняюць фармат


Жаночыя акцыі мяняюць фармат, каб натхняць удзельнікаў і не "памнажаюць па ўсіх телеграм-каналах карцінкі агрэсіі і затрыманняў".

"Мы можам быць усюды. Жаночая акцыя там, дзе ты! З заўтрашняга дня вазьмі з сабой адну кветку і хадзі з ёй увесь дзень. У краму, на абед з офісу, па дарозе дадому. Выглядвай па дарозе такіх жа дзяўчат і махай ім сваёй кветкай. Жанчыны з кветкамі ў чарзе ля кавярні, жанчыны з кветкамі на прыпынку, жанчыны з кветкай на прыборнай панэлі свайго аўтамабіля, жанчыны, якія дораць кветкі іншым жанчынам, актывістам ля мемарыялаў або на раённых сустрэчах, ды хай нават амапаўцам. Хай уся краіна расквітнее!" — заклікаюць ініцыятары.

 


Следчы камітэт адмовіўся ўзбуджаць справу у дачыненні да Лу-какі


Следчы камітэт адмовіўся ўзбуджаць справу па ч. 3 арт. 357 КК (Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады, якія прывялі да гібелі людзей або звязаныя з забойствам) у дачыненні да Лу-какі.

Адмову атрымаў палітык Юрась Губарэвіч.

"На думку СК зварот (насамрэч была пададзена заява) носіць агульны характар. Напэўна лічаць, што фактаў і доказаў не дастаткова", — піша Губарэвіч ў Facebook.

 

Студэнта БДУІР Змітра Мазуру асудзілі на 23 дні адміністрацыйнага арышту!


Судзілі хлопца суддзя Галаўкова, яго абвінавацілі паводле арт. 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў) і 23.4 (супраціўленне пры затрыманні) КаАП РБ. 


"Белсат", 28 верасьня 2020 р.



Да менчука, якога паранілі гранатай каля мэтро "Пушкінская", прыйшлі зь ператрусам


35-рочны Зьміцер Смаляк 10 жніўня стаў ня толькі стаў сьведкам абстрэлу мірных людзей каля мэтро "Пушкінская" ў Менску, але і пацярпеў — падчас разгону пратэстоўцаў у яго трапіла сьвятлашумавая граната.

Раніцай 29 верасьня ў кватэру Смалякоў заявіліся тры міліцыянты з ордэрам. Як расказала жонка пацярпелага Ася, у выніку ператрусу забралі ноўтбук, тэлефон і бел-чырвона-белы сьцяг, які вісеў на сьцяне.

— Паўтара месяца ніхто не турбаваў, і тут раптам выклікалі на допыт, — расказвае Ася. — Зьміцер дагэтуль ня можа самастойна перасоўвацца, адразу ацякае нага. На тым канцы адрэагавалі досыць арыгінальна — выклічце таксі. Ён мае на руках мэдычныя пацьверджаньні траўмы, мы папрасілі адкласьці размову хаця б на два тыдні. Але сёньня а 8-й раніцы заявіліся зь ператрусам. Калі пераканаліся, што сытуацыя сур’ёзная, сказалі, каб чакалі сьледчага.


"Радыё Свабода", 29 верасьня 2020 р.

 


Сустрэча Святланы Ціханоўскай з Макронам


Па выніках сустрэчы з Макронам Святлана Ціханоўская атрымала абяцанне дапамогі ў імкненні да перамоваў па ўрэгуляванні палітычнага крызісу і вызваленні палітычных вязняў.

— Ён паабяцаў нам зрабіць усё, каб дапамагчы ў перамовах (па вырашэнні) палітычнага крызісу ў нашай краіне, — сказала журналістам у Ціханоўская.

Міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус наступным чынам пракаментаваў сустрэчу Ціханоўскай і Макрона.

— Сам факт сустрэчы пасылае выразны мэсэдж і сведчыць пра падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, падтрымку апазіцыі. Заява Макрона, што Лукашэнка мусіць пакінуць пасаду — таксама сведчыць пра вельмі выразную пазыцыю, — заявіў Лінас Лінкявічус.


"Наша Ніва", 29 верасьня 2020 р.

 


"Мур хутка рухне": з дваровага канцэрта — на Акрэсціна


Музыкантаў Аляксандра Памідорава і Уладзіслава Наважылава затрымалі вечарам 19 верасня — адразу пасля імправізаванага дваровага канцэрта ў адным са сталічных "спальных" мікрараёнаў. Абодвух прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным мерапрыемстве" і пакаралі 8 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Ці гатовыя былі да затрымання і "сутак", калі ішлі спяваць на "дваровы канцэрт"? Як ацэньваюць свой турэмны досвед? Ці чакаць "турэмных песень" ад дуэта Памідораў — Наважылаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказваюць лідар гурта Pomidor/off Аляксандр Памідораў і фронтмен гурта Gods Tower Уладзіслаў "Лэслі" Наважылаў.


"Эўрарадыё", 29 верасьня 2020 р.

 


Знік блогер Эдуард Пальчыс — што вядома на гэты момант


Як вядома @nashaniva, Эдуард Пальчыс не пражываў у сябе дома ў Лідзе з моманту, як 15 чэрвеня атрымаў завочныя 15 сутак за нібыта ўдзел у акцыі Сяргея Ціханоўскага на Камароўцы.

Дзе ён знаходзіўся ўвесь гэты час — невядома, але гэта дакладна была Беларусь.

Як вядома нам ад блізкіх, на выходных Эдуард планаваў пакінуць краіну, але не прыйшоў у дамоўлены час да кіроўцы, які меўся даставіць яго да граніцы.

Знікненне адбылося ў Менску.

Апошні візіт Пальчыса ў сацыяльныя сеткі пазначаны абедам нядзелі, 27 верасня.

Блізкія са спасылкай на адваката паведамілі, што на Валадарцы, Акрэсціна і ў СІЗА КДБ яго няма.

 


Менчукам, якія стаялі ў чарзе па каву, далі па 7 сутак арышту


28 верасня каля кавярні на Маякоўскага, 160 сабраліся мясцовыя жыхары, каб сімвалічна падтрымаць маленькую кавярню "Star Coffee", якая частавала іх кавай падчас акцый.

Скончылася прыездам аўтазака і затрыманнямі. Некаторых людзей схавалі ў кавярні, некаторыя збеглі. Але траіх сілавікі ўсё ж затрымалі.

Двух з іх асудзілі на 7 сутак, на трэцяга мужчыну склалі пратакол, але адпусцілі, бо ён з'яўляецца адзінокім бацькам.

 


Больш за 70 работнікаў "Гродна Азот" напісалі заявы на звальненне


Салідарнасць з калегамі: больш за 70 работнікаў "Гродна Азот" напісалі заявы на звальненне.

У асноўным гэта тэхналагічны персанал цэха "Аміяк-3". З такім недахопам кадраў працаваць цэху будзе немагчыма.


"Наша Ніва", 29 верасьня 2020 р.

 


Велікабрытанія і Канада ўвялі санкцыі


Санкцыі Вялікай Братыніі закранулі А. і Віктара Лу-каак, Ігара Сяргеенку і яшчэ пяць чыноўнікаў: Юрый Караеў — кіраўнік МУС, Аляксандр Барсукоў — намеснік міністра МУС, Юры Назаранка — намеснік міністра МУС, камандуючы ўнутранымі войскамі, Казалбек Атабекаў — намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі, Дзмітрый Балаба — камандзір менскага амапу.

 


Святлана Ціханоўская сустракаецца з Эмануэлем Макронам у Вільні


Асноўнай тэмай гутаркі стала магчымасць арганізацыі перамоваў на тэму правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў і магчымай медыяцыі іншых краінаў, у тым ліку Францыі. Раней Эмануэль Макрон заяўляў, што Францыя не прызнае легітымнасць Лу-какі.


"Белсат", 29 верасьня 2020 р.

 

 

Лукашэнкаўскае Мінінфармацыі пазбавіла tut.by статусу СМІ


Загад міністра інфармацыі Ігара Луцкага пачне дзейнічаць з 1 кастрычніка.

Мінінфарм прыпыняе выпуск сеткавага выдання tut.by з 1 кастрычніка, гаворыцца ў загадзе міністра Ігара Луцкага ад 29 верасня, які атрымала рэдакцыя.

Міністэрства інфармацыі нагадвае, што выпуск СМІ можа быць спынены пастановай рэспублiканскага органа дзяржкіравання ў сферы масавай інфармацыі, калі пададзены адпаведны пазоў у суд. Пазоў у Эканамічны суд міністэрства накіравала 18 верасня, паседжанне прызначанае на 8 кастрычніка.

У дакуменце, які сёння атрымала рэдакцыя, гаворыцца, што міністр інфармацыі Ігар Луцкі загадвае: прыпыніць выпуск сеткавага выдання tut.by з 1 кастрычніка да 30 снежня 2020 рока.


Што гэта значыць?


На загад міністра, з 1 кастрычніка tut.by страціць статус СМІ. Пры гэтым сайт па-ранейшаму будзе працаваць як інтэрнэт-рэсурс.

Так, статус СМІ дае некаторыя перавагі, напрыклад, магчымасць на законных падставах прысутнічаць у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у раёнах узброеных канфліктаў ці надзвычайных сітуацый, на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых грамадска важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю. Але нагадаем, tut.by быў зарэгістраваны як СМІ толькі ў студзені 2019 року, да гэтага — з моманту заснавання ў 2000 роке — партал працаваў без такога статусу.

З 7 жніўня 2020 року tut.by атрымаў чатыры папярэджанні. Прэтэнзіі ад міністэрства прыйшлі пасля матэрыялаў "У сем разоў больш выбарнікаў" і "таемныя" пратаколы. Якія парушэнні ўбачылі назіральнікі і што сказаў ЦВК?", "Камітэт дзяржкантролю зможа выплаціць буйныя прэміі работнікам, якія праявяць сябе ў рэзанансных справах", "Да рэдактаркі tut.by прыйшлі сілавікі. На яе дачку распачалі справу аб масавых беспарадках" і "Беларуская мытня папрасіла пацвердзіць, што ў "Гары Потэра" няма заклікаў да зрынання ўлады".


"Хартыя’97%", 29 верасьня 2020 р.

 

 

Баскетбалістку Алену Леўчанку арыштавалі на 15 дзён


Суд Ленінскага раёна Менска асудзіў вядомую беларускую баскетбалістку Алену Леўчанку на 15 дзён арышту. Судовае паседжанне прайшло дыстанцыйна, сама баскетбалістка знаходзілася на Акрэсціна, пад сценамі якога сабраліся неабыякавыя людзі. У зале гучалі крыкі "Ганьба!".

Нагадаем, баскетбалістка Алена Леўчанка актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзення паўторных выбараў, яна таксама ўваходзіла ў Свабоднае аб'яднанне спартоўцаў Беларусі, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікоў і ўвесь час хадзіла на нядзельныя маршы.

 


У Менску жанчыны зладзілі акцыю "Я гуляю"


Жанчыны прайшліся з бел-чырвона-белымі парасонамі.

Акцыя "Я гуляю", якая стала традыцыйнай, гэтым разам стартавала ад ГЦ "Дана Мол".

У ёй удзельнічала каля двух дзясяткаў жанчын у бел-чырвоным адзенні і з парасонамі адпаведных колераў.

 


Жыхары Лебядзінага адказалі на рэйд карнікаў мірным шэсцем


Як паведамляе Telegram-канал "Баста!", у менскім мікрараёне Лябяжы прайшло жаночае шэсце. Такім чынам жыхары мікрараёна адказалі на ўчарашняе прымяненне сілы і распыленне газу міліцыяй у бок дзяцей.

 


Менчукі становяцца ў ланцугі салідарнасці ва ўсім месце


Пратэсты ахапілі сталіцу з новай сілай.

Менчукі становяцца ў ланцугі салідарнасці ва ўсім месце, паведамляе Charter97.org са спасылкай на незалежныя тэлеграм-каналы.

Акцыя салідарнасці сабралася сёння і ў самым цэнтры Менска, на Нямізе.

Каля народнага мемарыяла Аляксандра Тарайкоўскага проста цяпер.

Вуліца Багдановіча, пасёлак Азярцо іншыя... Менск сёння пратэстуе!

Выйшла і прамзона Шабаны!

Ланцуг салідарнасці каля ст.м. "Кунцаўшчына". Ланцуг салідарнасці каля станцыі метро "Кунцаўшчына".

Ланцугу салідарнасці ўсцяж Лагойскага тракту і каля станцыі метро "Уручча".

Жанчыны з кветкамі сталі каля ГЦ "Ленінград" у Менску.

Жаночы ланцуг салідарнасці ля станцыі метро "Усход".

У Менску на Мянькоўскім тракце з'явіўся яшчэ адзін ланцуг салідарнасці.

Каля бізнес-цэнтра "Порт" людзі сталі ў ланцужок салідарнасці.

Ланцужок салідарнасці з'явіўся і на Ціміразева ў Менску.

Каля сталічнага ЦУМа таксама ланцуг салідарнасці.

Акцыя праходзіць і ля ўніверсітэта культуры ў Менску!

Таксама ланцуг салідарнасці з'явіўся на вуліцы Максіма Багдановіча.

І ў Новай Баравой — ланцуг салідарнасці.

Яшчэ адзін ланцуг салідарнасці стаіць на вуліцы Прытыцкага ў Менску.

Яшчэ адзін ланцуг салідарнасці ўтварыўся каля ГЦ аўтаіндустрыі ў Менску.

Жанчыны з кветкамі і сцягамі сталі ў ланцуг салідарнасці каля ГЦ "Рыга".

 


Беларускія студэнты масава правялі "сядзячыя страйкі"


Новая форма студэнцкіх пратэстаў.

Як паведамляе Telegram-канал "адлічана", студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэтаў і іншых сталічных ВНУ, праводзяць "сядзячыя страйкі".

Адзначым, што першымі такую акцыю правялі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

 


Гомельскія студэнты выйшлі на сядзячую акцыю пратэсту


У акцыі ўдзельнічалі студэнты двух універсітэтаў.

Сёння студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны і Дзяржаўнага гуманітарна-тэхналагічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога выйшлі на сядзячую студэнцкую дэманстрацыю, каб выказаць салідарнасць з затрыманымі на акцыях пратэсту, піша сайт gomel.today.

У мінулую нядзелю была затрыманая выкладчыца ГДУ імя. Ф. Скарыны Наталля Суслава, кандыдатка філалагічных навук. На наступны дзень яе асудзілі на 8 дзён.

Яшчэ да пачатку акцыі прыступкі ў пятага корпуса ГДУ імя. Ф Скарыны абгарадзілі — каб студэнтам не было дзе сядзець. У гэты ж час за корпусам знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі. Пасля акцыі яны падышлі да тых, хто прыйшоў падтрымаць студэнтаў, для праверкі дакументаў.

Да ГДТУ ім. П.В. Сухога да пачатку акцыі падагналі трактар і павесілі агараджальную стужку, але гэта не перашкодзіла студэнтам сабрацца. Яны селі на ходнік.

 


Студэнты БДУІР правялі масавую "сядзячую акцыю"


Як паведамляе Telegram-канал Tut.by, студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі правялі масавую "сядзячую акцыю".

Адзначым, што сёння студэнты большасці менскіх ВНУ правялі такія акцыі.

 


Стала вядома, дзе знаходзіцца блогер Пальчыс


На выходных блогер планаваў пакінуць краіну.

Стала вядома, што блогер Эдуард Пальчыс адбывае 30 сутак на Акрэсціна. Бацькі блогера пашлі пісаць заяву аб знікненні. Праваахоўнікі праверылі базу, аказалася, што ён на Акрэсціна.

Нагадаем, пра знікненне напісала ў Facebook яго жонка Вікторыя.

Вікторыя Пальчыс патрабавала, каб праваахоўнікі тэрмінова апавясцілі пра гэта яго адваката, калі ён затрыманы.

Як вядома "Нашай Ніве", Эдуард Пальчыс не пражываў у сябе дома ў Лідзе з моманту, як 15 чэрвеня атрымаў прысуд 15 сутак за нібыта ўдзел у акцыі Ціханоўскага на Камароўцы.

Дзе ён знаходзіўся ўвесь гэты час, невядома, але гэта дакладна была Беларусь.

Як вядома нам ад блізкіх, на выходных Эдуард планаваў пакінуць краіну, але не прыйшоў у дамоўлены час да кіроўцы, які меўся даставіць яго да граніцы.

Знікненне адбылося ў Менску.

Апошні візіт Пальчыса ў сацыяльныя сеткі пазначаны абедам нядзелі, 27 верасня.

 


Сітуацыя на "Гродна Азот" напальваецца


Што адбываецца на адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны?

Напярэдадні з'явілася інфармацыя аб тым, што больш за 70 супрацоўнікаў ААТ "Гродна Азот" напісалі заявы аб звальненні, аднак не перадалі іх кіраўніцтву.

— Заявы, вядома, ёсць. Я так разумею, што яны напісаныя, але нікуды не пададзены, — пацвердзіў інфармацыю намеснік старшыні БКДП Сяргей Антусевіч.

Ён пацвердзіў, што работнікі цэха "Аміяк-3", а менавіта яны напісалі заявы, — унікальныя спецыялісты, якіх складана замяніць.

— Гэта вельмі высокакваліфікаваныя спецыялісты, якіх трэба рыхтаваць нe адзін рок і іх ніхто не заменіць. Без гэтых людзей цэх працаваць не зможа, — адзначыў Сяргей Антусевіч.

Сярод прычын, якія маглі змусіць людзей да падобнага кроку, ён назваў салідарнасць з затрыманымі.

Так, напярэдадні вызваліўся пасля пяці дзён арышту супрацоўнік "Гродна Азот" Ігар Рубцэвіч. А на бліжэйшыя дні прызначаныя суды амаль над трыццаццю супрацоўнікамі, якія рухаліся калонай 25 жніўня і былі затрыманыя.

Таксама супрацоўнікі прадпрыемства неаднаразова затрымліваліся і ў іншыя дні, прычым некаторых затрымлівалі па некалькі разоў. Пры гэтым на ўсіх складалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і адпускалі да суда.

— Акрамя гэтага на заводзе з'явіўся ліст пракуратуры, у якім кіраўніцтва просяць ацаніць шкоду ад забастовак і пакараць вінаватых. Гэты ліст ідзе насуперак з дамоўленасцямі з адміністрацыяй, якая яшчэ ў жніўні абяцала, што ніхто не будзе пакараны. Больш за тое, гендырэктар Ігар Бабыр неаднаразова заяўляў, што вытворчасць працуе нармальна і працэс не перарываўся. Я думаю, гэта таксама справакавала рэакцыю ў адказ рабочых, — назваў Сяргей Антусевіч яшчэ адну прычыну, якая выклікала незадаволенасць у калектыве "Гродна Азот".

— Людзі бачаць усю сітуацыю. Зразумела, што ўлада іх ашуквала заўсёды, цяпер яна (улада — заўв.) паказала яшчэ раз свой твар, што ніякія дамоўленасці не працуюць, яны разумеюць толькі мову сілы. Гэта дастаткова сур'ёзны крок, такія салідарныя дзеянні, на якія ідуць супрацоўнікі, — каментуе Антусевіч.

Нагадаем, "Гродна Азот" адным з першых прадпрыемстваў у месце і краіне актыўна заявіла пра сваю пазіцыю адносна масавых затрыманняў і наступнага гвалту як у Горадні, так і ў іншых местах.

На працягу некалькіх дзён у жніўні сотні рабочых спрабавалі даведацца пазіцыю кіраўніцтва. 14 жніўня мітынгу каля заводакіраўніцтва далучыліся ўжо некалькі тысяч рабочых, з якімі правялі сустрэчу кіраўніцтва прадпрыемства, улады горада і прадстаўнікі органаў МУС.

Старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу "Гродна Азот" Андрэю Ханевічу ўдалося пагаварыць з некалькімі работнікамі, якія напісалі заявы.

— Пакуль заявы ў іх сапраўды ляжаць. Але гэта як міна запаволенага дзеяння. Калі працягнецца ціск на людзей, на начальніка цэха Леаніда Суруса, які падтрымлівае пазіцыю калектыву, яны могуць ім даць ход.

Сваімі заявамі людзі страхуюцца ад магчымага ўздзеяння на іх, — пракаментаваў Ханевіч сітуацыю.

Між тым, нагадаем, што за апошні час на прадпрыемстве адбываліся адразу некалькі прыпынкаў розных участкаў вытворчасцi, звязаных з цэхамі "Карбамід-4" і "Аміяк-3".


"Хартыя’97%", 30 верасьня 2020 р.

 

 

Найбуйнейшы банкаўскі партал Беларусі распавёў пра зверствы АМАПу


Адзін з найбуйнейшых банкаўскіх рэсурсаў Байнэта, інфармацыйна-аналітычны партал "Інфабанк.бай" распавёў беларусам пра зверствы карнікаў з АМАПа.

Беларускія кібер-партызаны намякнулі на сваё дачыненне да інфармацыйнай акцыі.

 


Менчукі правялі акцыю "Жывая галерэя Цэслера"


Жыхары менскага квартала Ляхаўка — Кашары правялі акцыю "Жывая Галерэя Цэслера" ў двары дома, дзе знаходзіцца майстэрня мастака. Пазней асобныя працы з'явіліся каля аб'ектаў, якія ляглі ў аснову сюжэтаў, паведамляе тэлеграм-канал kyky_org.

Аўтары ініцыятывы падкрэсліваюць: "Калі ты моцны, ты можаш многае. Напрыклад, выгнаць мастака з краіны. Можаш забараніць ягоныя выставы. Але ў цябе ніколі не атрымаецца выгнаць любоў да мастака з сэрцаў людзей.

Мы хочам, каб Уладзімір Цэслер вярнуўся ў Беларусь, дзе б мог спакойна тварыць, а не баяцца за сваё жыццё. Мастацтва не патрабуе ахвяр!"

 


Менчукі замацавалі нацыянальны сцяг над аддзяленнем міліцыі


Акцыя прайшла ў Фрунзенскім раёне.

У Фрунзенскім раёне Менска нацыянальны сцяг замацавалі над дахам будынка. Чытачы тэлеграм-канала vybory_smotri пішуць, што будынак — апорны пункт аховы парадку.

 


Выкладчыка БДУІР затрымалі проста ў яго дома


Родныя дагэтуль не ведаюць, за што.

Блізу пяць-шэсць вечара 30 верасня выкладчык філасофіі БДУІР Вадзім Анціпаў патэлефанаваў сваёй маці, каб сказаць: да яго прыйшлі "людзі на агляд кватэры". Таксама мужчына паспеў паведаміць, што ў яго забралі тэлефон і кампутары, а яго самога адвязуць у Менскае РУУС на Скарыны, 20 (Анціпаў жыве ў Бараўлянах). У чым абвінавачваюць выкладчыка, блізкія пакуль не ведаюць.


"Чаму сына забралі проста з дому? Ды яшчэ і тэхніку забралі"


Блізкія Вадзіма Анціпава высветлілі, што ў РУУС ён прабыў прыкладна да васьмі вечара 30 верасня. Цяпер Анціпаў знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна — гэта сям'і ўдалося даведацца, патэлефанаваўшы туды.

Удзень 1 кастрычніка мама выкладчыка Святлана Анціпава і сястра Валерыя Пыж таксама прыехалі ў ІЧУ, каб, з іх слоў, даведацца хоць бы прычыну затрымання і далейшы лёс Вадзіма: калі будзе суд, ці можна перадаваць яму перадачы.

Сям'я так занепакоеная, бо Святлана памятае: пры затрыманні сын згадаў у тэлефоннай размове з ёй, што заўтра [: 1 кастрычніка] будзе суд.

— Я чакала-чакала гэтага суда, але тут [у ІЧУ] нічога не кажуць, у судзе кажуць, што такой справы не паступала. Таму мы сюды асабіста прыехалі па інфармацыю: каб пераканаліся асабіста, што я мама. Я хачу ведаць прычыну затрымання. Як так? — пытаецца Святлана. — У чалавека ж праца, яму трэба весці заняткі. І я, можа, хачу ўкласці дамову з адвакатам, але невядома, на які дзень ён патрэбны.

Сястра Вадзіма Анціпава таксама ездзіла ў Менскае РУУС. Там яе папрасілі не хвалявацца: маўляў, будзе проста адміністрацыйная справа. Хоць мама перажывае: чаму тады сына затрымалі проста з дому, ды яшчэ і тэхніку забралі.

— Цяпер жа ўсе п'юць нейкі чай у дварах... Усе гэта робяць! Чаму яго забралі? Не ведаю. Спадзяюся хоць на штраф, а то "арышт" нават гучаць груба.

Праўда, больш за ўсё, прызналася Святлана, яна думае пра будучыню свайго сына.

— Вадзім ўсё ж малады, яму 26, і ў яго ўсё добра: студэнты яго паважаюць, ён з імі ладзіць. Наогул, усё на працы атрымліваецца і з калектывам склалася. Але я так разумею, яму ўжо там не працаваць... — уздыхае жанчына.

Атрымаць аператыўны каментар у МУС не ўдалося.


"Хартыя’97%", 1 кастрычніка 2020 р.

 


Гандбольны клюб "Віцязь" зьнялі з чэмпіянату

за падтрымку арыштаванай баскетбалісткі Леўчанкі


Падставай да адхіленьня стала грамадзянская пазыцыя спартоўцаў. Яны ня выйшлі на матч, выказваючы нязгоду з затрыманьнем і арыштам баскетбалісткі Алены Леўчанкі.

1 кастрычніка ў офісе Беларускай фэдэрацыі гандболу адбылося сумеснае пасяджэньне спартова-тэхнічнай і галоўнай судзейскай камісій у пытаньні няяўкі 30 верасьня каманды "Віцязь" на матч чэмпіянату Беларусі першага дывізіёну супраць каманды "Машэка".

Гандбольны клюб "Віцязь" скасаваў гульню з прычыны арышту баскетбалісткі ЛеўчанкіЯк гаворыцца на сайце арганізацыі, прынятыя наступныя рашэньні:

Адхіліць каманду "Віцязь" ад далейшага ўдзелу ў XXIX чэмпіянаце і Кубку Рэспублікі Беларусь па гандболе,
Усе вынікі раней згуляных камандай "Віцязь" матчаў анулююцца.

Дырэктар клюбу "Віцязь" Аляксандар Апейкін у камэнтары для Свабоды выказаў жаль з прычыны падобнага рашэньня, але дадаў, што такі сёньня ў Беларусі "кошт грамадзянскай пазыцыі".

— Прыкра, але разам з тым я рады, што "Віцязь" застанецца ў памяці людзей як годны клюб, а ня кодла шэрых атлетаў, — адзначыў Аляксандар Апейкін.

Напярэдадні дырэктарат "Віцязя" скасаваў гульню з клюбам "Машэка" ў сувязі з арыштам баскетбалісткі Алены Леўчанкі, сябра Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў Беларусі.

— Лічым арышт Алены Леўчанкі незаконным. У сувязі з гэтым мы ня маем маральнага права выходзіць на пляцоўку. У Фэдэрацыю гандболу накіраваны афіцыйны ліст, у якім клюб "Віцязь" адмаўляецца праводзіць дамашнюю гульню. Усьведамляючы магчымыя наступствы, сьвядома робім гэты крок, пратэстуючы супраць беззаконьня і гвалтоўнага ціску на грамадзян Беларусі, — было сказана ў заяве.

Баскетбалістку Алену Леўчанку 30 верасьня арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Яе затрымалі ў аэрапорце перад вылетам на плянавае лячэньне і рэабілітацыю.

Праваахоўнікі праігнаравалі афіцыйныя дакумэнты і адвезьлі спартоўку спачатку ў Ленінскае РУУС, а затым у ізалятар на Акрэсьціна. Адтуль асудзілі праз скайп.

 


Абанэнты МТС, life:) і А1 атрымалі папярэджаньні ад міліцыі


Абанэнты МТС, life:) і А1 паведамляюць пра рассылку ад імя "MVD" (праўдападобна, Міністэрства ўнутраных спраў). У СМС адрасата называюць "парушальнікам парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў".

На паведамленьне няма магчымасьці адказаць.

СМС прыходзяць у тым ліку журналістам і дзецям журналістаў, а таксама тым, каго "ну ніяк не маглі зафіксаваць камэры".

Тэкст выклікае пытаньні. У паведамленьні сьцьвярджаецца, што абанэнта нібы "зафіксавалі" як "парушальніка парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў" — але спасылаюцца чамусьці не на адпаведны адміністрацыйны артыкул, а на крымінальны — 342 КК РБ. Абвінавачаныя паводле гэтага артыкула ("арганізацыя або актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак"), піша "MVD", і арганізуюць гэтыя масавыя мерапрыемствы.

Саміх жа "парушальнікаў" не выклікаюць у міліцыю, да сьледчых або ў суд, а толькі "пэрсанальна папярэджваюць пра недапушчальнасьць".

 


Міліцыя затрымала супрацоўніцу "Народнай волі", у кватэры правялі ператрус


Раніцай 1 кастрычніка міліцыя прыйшла дадому да мэнэджара ў рэкляме "Народнай волі" Анастасіі Шаркевіч, паведамляе выданьне.

Анастасію Шаркевіч павезьлі ў Фрунзэнскі РУУС Менску. У яе канфіскавалі ноўтбук.

Пасьля 13-ай гадзіны Анастасію Шаркевіч адпусьцілі з РУУС. Ператрус у кватэры і затрыманьне былі ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках, паведаміла "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Да прыходу ў "Народную волю" пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Анастасія Шаркевіч працавала ў "Белтэлерадыёкампаніі", на СТВ і тэлеканале "Мір".

 

У верасьні ў Беларусі 60 разоў затрымлівалі журналістаў


У верасьні журналістаў у Беларусі затрымлівалі 60 разоў. Сёньня за кратамі застаюцца 10 карэспандэнтаў, паведаміла "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ).

Агулам сёлета БАЖ зафіксавала 344 выпадкі рэпрэсій супраць журналістаў у Беларусі (табліца тут).

Журналістаў рэгулярна затрымліваюць падчас асьвятленьня акцый пратэсту, караюць штрафамі і арыштамі, нягледзячы на пасьведчаньні і камізэлькі "ПРЭСА".

У Крымінальным кодэксе Беларусі ёсьць артыкул 198: "Перашкода законнай прафэсійнай дзейнасьці журналіста... караецца штрафам, або пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады, або займацца пэўнай дзейнасьцю, або абмежаваньнем волі на тэрмін да трох рокаў, або пазбаўленьнем волі на той жа тэрмін".

Аднак Сьледчы камітэт Беларусі адмовіўся заводзіць крымінальную справу за незаконнае затрыманьне амаль паўсотні журналістаў, адзначае БАЖ.

 


Затрымалі стваральніка чату "Грушвилль"


Раніцай 1 кастрычніка затрымалі стваральніка чату менскага раёну Грушаўка — "Грушвилль". У яго правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку, павезьлі ў Маскоўскі РУУС.

Прычыны затрыманьня невядомыя, у канале зьбіраюць грошы на адваката. Канал #МотолькоПомоги адзначае, што чат быў створаны даўно, яшчэ да выбараў, і "ня быў зьвязаны з палітыкай".

 


Забаранілі ўваходзіць у будынак суду няўдзельнікам працэсу


У Горадні забаранілі ўваходзіць у будынак суду няўдзельнікам працэсу. Адкрытага працэсу, не закрытага.

 

 

Парлямэнт Латвіі не прызнае Лу-каку легітымным прэзыдэнтам Беларусі

 

Сэйм Латвіі ў чацьвер на пасяджэньні прыняў заяву аб непрызнаньні Лу-какі легітымным прэзыдэнтам Беларусі, паведамляе прэс-служба заканадаўчага органа, як перадае ТАСС.

"Сэйм у чацьвер, 1 кастрычніка, прыняў заяву аб легітымнасьці мандата прэзыдэнта Беларусі, у якой не прызнае Лу-каку легітымным прэзыдэнтам Беларусі", — гаворыцца ў паведамленьні. Дакумэнт стаў рэакцыяй на інахуйрацыю Лу-какі 23 верасьня.

"У заяве паўторна падкрэсьліваецца, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Латвія не прызнае апублікаваныя беларускімі ўладамі вынікі выбараў і ўказвае на тое, што мандат, заснаваны на гэтых выніках, ня можа лічыцца атрыманым дэмакратычным шляхам і легітымным", — гаворыцца ў заяве.

У дакумэнце таксама рашуча асуджаюцца дзеяньні ўладаў Беларусі супраць дэманстрантаў і неабгрунтаваны перасьлед пратэстоўцаў, журналістаў і іншых прадстаўнікоў грамадзкасьці падчас масавых пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Акрамя таго, у дакумэнце ўтрымліваецца заклік да беларускіх уладаў неадкладна спыніць гвалт і іншыя парушэньні правоў чалавека.


"Радыё Свабода", 1 кастрычніка 2020 р.

 

 

У Ваўкавыску падпалілі машыну і дом мясцовага міліцыянта 


Падпалілі дом і аўтамабіль інспэктара Ваўкавыскага РАУС, паведамілі ў МУС Беларусі.

Па словах прадстаўніцы ведамства Вольгі Чамадан[авай], спачатку ваўкавыскія ратавальнікі выехалі на вуліцу Перамогі, дзе гарэў аўтамабіль Audi 80 мясцовага інспэктара. У машыне пашкоджаны маторны адсек. А яшчэ праз гадзіну пажарных выклікалі на вуліцу Магістральную. Гэтым разам гарэў навабуд таго ж самага міліцыянта. Агонь паспеў пашкодзіць дах і гараж.

Мяркуецца, што падпалы зьвязаныя з прафэсійнай дзейнасьцю пацярпелага, дадала Чамадан[ава]. Распачатыя крымінальныя справы паводле фактаў наўмыснага зьнішчэньня маёмасьці агульнанебясьпечным спосабам.

Праваахоўныя органы выяўляюць асобаў, якія маюць дачыненьне да замаху на маёмасьць інспэктара РАУС.

 


У МУС Беларусі адрэагавалі на заявы пра катаваньні

і згвалтаваньні затрыманых дэманстрантаў


Ні адзін факт згвалтаваньняў затрыманых у Беларусі падчас пратэстаў не пацьверджаны, заявіў першы намесьнік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч.

— Тая нэгатыўная ацэнка, якая даецца міжнароднай супольнасьцю сытуацыі ў Беларусі, заснаваная на недакладнай інфармацыі. На жаль, не называюцца канкрэтныя факты гвалту, канкрэтныя факты катаваньняў, згвалтаваньняў і гэтак далей. Усё неяк агульна, — сказаў Казакевіч, яго цытуе БелТА.

Ён сказаў, што на сёньняшняй сустрэчы кіраўніцтва МУС з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі прадаставілі інфармацыю, якая "абвяргае фэйкавыя навіны аб катаваньнях і згвалтаваньнях з боку праваахоўнікаў".

Паводле Генадзя Казакевіча, ёсьць некалькі тысяч зваротаў грамадзян, кожны зь якіх Сьледчы камітэт праверыць "належным чынам" пад наглядам Генэральнай пракуратуры, але "тыя абставіны, якія правераныя, кажуць пра тое, што ні адзін факт згвалтаваньняў не пацьверджаны".

Па словах Казакевіча, Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі таксама выступае за ўзмацненьне адміністрацыйнай адказнасьці за ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах і, у прыватнасьці, ініцыюе ўвядзеньне адказнасьці за "наўмыснае ўцягваньне дзяцей у пратэставую дзейнасьць".

 


Эўразьвяз увёў у дзеяньне санкцыі супраць Беларусі


Пра гэта заявіў прэзыдэнт Эўрапейскай рады Шарль Мішэль на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі 2 кастрычніка.

Адказваючы на пытаньне, чаму ў санкцыйны сьпіс ня ўключаны А. Лу-кака, Мішэль сказаў:

— Сапраўды, была дыскусія, уключаць Лу-каку ў сьпіс ці не. І мы прынялі рашэньне прытрымлівацца сьпісу, прапанаванага міністрамі (Радай міністраў замежных справаў ЭЗ. — "Р.С."). І мы, вядома, будзем уважліва сачыць за сытуацыяй.

Мішэль выказаў надзею, што ў АБСЭ будзе магчымасьць узяць удзел у працэсе ўрэгуляваньня крызісу ў Беларусі.

За "дэструкцыйную дзейнасьць".Беларусь запатрабавала ад Польшчы і Літвы скараціць колькасьць дыпляматаў
Як растлумачыў прадстаўнік беларускага МЗС Анатоль Глаз, у літоўскай амбасадзе замест 25 павінны застацца 14 дыпляматаў, у польскай замест 50 маюць застацца 18.

— З прычыны адназначна дэструкцыйнай дзейнасьці з боку названых краін ім прапанавана да 9 кастрычніка прывесьці да парытэту зь беларускімі замежнымі ўстановамі ў адпаведных краінах склад сваіх дыпляматычных прадстаўніцтваў у Беларусі, — сказаў ён.

Анатоль Глаз таксама паведаміў, што амбасадары Беларусі ў Польшчы і Літве з 5 кастрычніка адклікаюцца ў Менск для кансультацый. Беларускі МЗС прапанаваў амбасадарам Польшчы і Літвы ў Беларусі пайсьці за гэтым прыкладам.

 


МЗС Беларусі з 2 кастрычніка анулявала акрэдытацыі карэспандэнтаў усіх замежных СМІ


Міністэрства замежных справаў распрацавала новую рэдакцыю Палажэньня аб парадку акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусі журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі.

2 кастрычніка прынята адпаведная пастанова Савету Міністраў, паведамляе ведамства.


Такое рашэньне МЗС патлумачыла тым, што папярэдняе Палажэньне было прынята яшчэ ў 2008 роке і "ўжо не адпавядала ўзроўню разьвіцьця мэдыйнай галіны, новым тэндэнцыям у заканадаўстве", у ім быў "шэраг састарэлых палажэньняў, нормаў, якія не прымяняліся на практыцы, дыскрымінацыйных пунктаў".

"У сувязі з прыняцьцем новага Палажэньня дзеяньне выдадзеных раней акрэдытацыйных картак афіцыйна спыняецца з 2 кастрычніка 2020 року", — гаворыцца на сайце ведамства.

Прыём заявак онлайн на пераакрэдытацыю плянуюць тэхнічна адкрыць раніцай 5 кастрычніка, іх будзе разглядаць камісія ў пытаньнях акрэдытацыі журналістаў замежных СМІ МЗС Беларусі, якая пачне працу ў новым складзе.

Прыярытэт пры акрэдытацыі будуць аддаваць грамадзянам дзяржаваў, у якіх зарэгістраваны замежны СМІ.

У паведамленьні адзначаецца, што ў новым палажэньні аб акрэдытацыі рэалізавана права "на легальную абарону інфармацыйнага сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь".

Некаторыя новаўвядзеньні ў новым палажэньні аб акрэдытацыі:

працэдуры падачы дакумэнтаў на акрэдытацыю (як часовую, так і пастаянную), атрыманьня часовай акрэдытацыі пераведзеныя ў электронны фармат;
журналісты змогуць самастойна раздрукаваць акрэдытацыйную картку для часовай акрэдытацыі;
тэрміны разгляду пададзеных на акрэдытацыю дакумэнтаў скарацілі з 20 дзён да 5 для часовай акрэдытацыі, з 2 месяцаў да 30 дзён для пастаяннай;
ўведзена магчымасьць падаўжэньня пастаяннай акрэдытацыі на тэрмін да 3 рокаў (раней — толькі да 1 року).

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз у камэнтары журналістам сказаў, што "гэта ня нейкая зачыстка інфармацыйнага поля, спыненьне акрэдытацыі ці яшчэ штосьці з гэтым зьвязанае, а менавіта пераакрэдытацыя замежных СМІ паводле новых правілаў".

29 жніўня ўлады пазбавілі акрэдытацыі шэраг журналістаў замежных СМІ. Рашэньнем МЗС Беларусі акрэдытацыі пазбаўленыя:

карэспандэнты Беларускай службы "Радыё Свабода" Алесь Дашчынскі, Алег Грузьдзіловіч, Уладзімер Грыдзін і Аляксандра Дынько,
Аляксандар Грабёнкін і Сяргей Гапон з AFP,
Васіль Фядосенка і Ўладзімер Косьцін з Reuters,
Тацяна Мельнічук і Тацяна Януцэвіч з ВВС,
Генадзь Шарыпкін зь Міжнароднага францускага радыё,
Раман Васюковіч з "Настоящего времени",
Ільля Кузняцоў, Сяргей Сяргееў, Міхаіл Фамін зь нямецкага тэлеканалу ARD,
Сяргей Грыц, Юры Карманаў з Associated Press.

Кіраўніца RFE/RL: "Радыё Свабода" будзе надалей выкарыстоўваць усе даступныя шляхі, каб забясьпечваць аўдыторыю навінамі без цэнзуры

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта "Радыё Свабодная Эўропа" / "Радыё Свабода" Дэйзі Сындэлар выступіла з заявай пра ануляваньне МЗС Беларусі акрэдытацыі карэспандэнтаў усіх замежных СМІ, у тым ліку беларускай службы "Радыё Свабода".

"Мы глыбока расчараваныя, але ня зьдзіўленыя гэтым рашэньнем Міністэрства замежных справаў Беларусі ануляваць акрэдытацыі ўсім замежным СМІ, асабліва на фоне перасьледу журналістаў "Радыё Свабода" і іншых замежных СМІ ў апошнія тры месяцы", — гаворыцца ў заяве Дэйзі Сындэлар.

"Гэты ўчынак служыць відавочным сыгналам усім беларусам: урад Лу-какі не зацікаўлены ў тым, каб даць ім тое, што яны хочуць — доступ да розных пунктаў гледжаньня, адрозных ад тых, якія выказаў сам урад. "Радыё Свабодная Эўропа" / "Радыё Свабода" будзе надалей выкарыстоўваць усе даступныя шляхі, каб забясьпечваць нашу аўдыторыю ў Беларусі навінамі без цэнзуры, адказнай дыскусіяй і адкрытымі дэбатамі, якіх яны так відавочна жадаюць".


"Радыё Свабода", 2 кастрычніка 2020 р.

 


Працягваюцца палітычныя звальненні з МЗС: вядомыя яшчэ тры прозвішчы


З шэрагаў Міністэрства замежных спраў пасля прэідэнцкіх выбараў ужо сышлі некалькі дзясяткаў чалавек. Але падобна, што на гэтым звальненні не спыняцца.

Літаральна на гэтым тыдні з цэнтральнага апарату МЗС сышла саветніца галоўнага кадравага ўпраўлення Аляксандра Грыдзюшка. Звальненне мае грамадзянскую афарбоўку, Аляксандра выказвае нязгоду з той палітыкай, якая праводзіцца дзяржавай у апошні час.

Аляксандра Грыдзюшка — гэта дачка былога гендырэктара Вялікага тэатра Беларусі Уладзіміра Грыдзюшкі. Дарэчы, раней Аляксандра працавала першым сакратаром пасольства Беларусі ў Латвіі.

З пасольства Беларусі ў Рызе было звольнена адразу два супрацоўнікі — гэта саветнік-пасланнік Аляксей Мацюхевіч і старшы саветнік Андрэй Аўраменка.

"17 рокаў у дыпламатыі ўсё, дзякуй усім. Адкрыты для прапаноў", — напісаў Аўраменка ў сацсетках.

Варта адзначыць, што пасольства Беларусі ў Латвіі фактычна абезгалоўлена. У адстаўку быў адпраўлены, а таксама пазбаўлены дыпламатычнага рангу пасол Васіль Марковіч. Паводле адной з версій, Марковічу ў дакор было пастаўлена тое, што многія супрацоўнікі прадстаўніцтва не пагадзіліся фальсіфікаваць выбары і асудзілі гвалт.


"Наша Ніва", 2 кастрычніка 2020 р.

 


Мікрасанкцыі для макранягоднікаў


Сапраўдныя санкцыі могуць быць толькі эканамічнымі.

Давайце адразу разбяромся з тэрмінамі: тое, пра што цяпер кажуць у свеце як аб санкцыях супраць рэжыму Лу-какі, — гэта наогул не санкцыі. Гэта грамадскае шальмаванне, дошка ганьбы, таварыскі суд у чырвоным кутку інтэрнату. Але не санкцыі.

Давайце ўспомнім персанажа першай дзясяткі санкцыйных спісаў Наталлю Пяткевіч. У якасці намесніцы кіраўніка адміністрацыі яна апынулася ў самым першым спісе 2006 року, калі пратэсты пасля выбараў былі жорстка разагнаныя, а кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін сеў у турму. Тады санкцыі ўвялі Злучаныя Штаты (крыху пазней да іх далучыўся Эўразвяз), і Наталля Пяткевіч апынулася ў невялікі ўтульнай кампаніі двух Лукашэнкаў (бацькі і сына), Шэймана, Паўлічэнкі і Ярмошынай. Ну і для роўнага ліку — сілавыя міністры і прапагандыст. Ці змяніла гэта хоць што-небудзь у жыцці Пяткевіч? Не.

Яна па-ранейшаму ездзіла ў ЗША (кожны беларускі чыноўнік, кожны карнік з санкцыйнага спісу, калі захоча прайсціся па Брадвэі, павінен усяго толькі атрымаць запрашэнне ад беларускага прадстаўніцтва ў ААН, і гэта ўжо будзе лічыцца не паездкай у ЗША, а паездкай у ААН, і тут ніякія санкцыі не дзейнічаюць). Вядома, Пяткевіч скардзілася журналістам на тое, што яе спачатку замыкаюць на некалькі гадзін у адстойнік разам з пасажырамі з Афрыкі, у якіх праблемы з дакументамі. Але потым ўсё адно прапускаюць на тэрыторыю ЗША, у адрозненне ад многіх яе сукамернікаў з адстойніку.

А цяпер задачка для эрудытаў. Дадзена: у 2015 роке Пяткевіч выключылі з эўрапейскага санкцыйнага спісу, але ў амерыканскім спісе яна засталася. Пытанне: дзе зараз пражывае Наталля Пяткевіч? Адказ "у Драздах" — няправільны. Правільны адказ — у Нью-Ёрку. Так, выйшла замуж за прадстаўніка Беларусі пры ААН Валянціна Рыбакова. І ўсё санкцыі свету бяздзейныя.

Уласна, мяне не занадта хвалюе пытанне месцажыхарства Пяткевіч. Я падала гэтую гісторыю толькі ў якасці прыкладу, каб усім стала зразумела: візавыя абмежаванні — гэта не санкцыі, як бы іх ні называў Эўразвяз. Так, яны кажуць пра забарону на ўезд і замарозку актываў. А цяпер пакажыце мне АМАПаўца з актывамі ў Эўропе. Зрэшты, АМАПаўцы ў той спіс і не трапяць. Таму што, перш чым пачаць збіваць, яны афіцыйна не прадстаўляюцца і пасведчанні не дэманструюць. У судах, сведчачы супраць беларусаў, прадстаўляюцца Івановым. І нават калі кіберпартызаны шляхам супольнага хакерства здабудуць поўны спіс асабовага складу менскага і абласных АМАПаў, міжнародная супольнасць на гэты спіс нават не зірне, бо звесткі здабытыя незаконным, з пункту гледжання цывілізаванага свету, метадам. Хіба што камандзір АМАПу — пасада санкцыйная. Але паглядзіце ўважліва на Балабу: ён у Эўропу і паводле прысуду не паедзе, хутчэй схаваецца ў склепе і акапаецца. А ўсе шматлікія карнікі ў чорным і аліўкавым нябачныя, у адрозненне ад суддзяў і пракурораў, і заўсёды пазбягалі нават візавых абмежаванняў.

Дарэчы, пра суддзяў і пракурораў. Мікалай Статкевіч пасля выбараў-2010 адседзеў пяць рокаў. Думаеце, суддзя Людміла Грачова, якая вынесла гэты прысуд, знаходзіцца хоць у якім-небудзь санкцыйным спісе? Вядома ж не. Як і ўсе суддзі, якія ў 2011 роке адпраўлялі "паўстанцаў" у калоніі і турмы, як і пракуроры, якія патрабавалі рэальных тэрмінаў, як і следчыя КДБ і СК, якія падрыхтоўвалі абвінаваўчыя выракі. Усе гэтыя людзі сягоння — чысценькія, як немаўляты. Не, пару-тройку рокаў іх прозвішчы сапраўды павіселі ў спісах неўязных у Эўропу і ЗША, а потым іх акуратна пачалі выкрэсліваць: хтосьці змяніў працу і, значыць, перастаў несці адказнасць за зробленае, хтосьці пайшоў на пенсію і несумненна атрымаў права на заслужаным адпачынку купіць дамок дзе-небудзь на Рыжскім узмор'і і дыхаць хваёвым паветрам, нават не успамінаючы пра тых, каго ўпёк за краты. Так што давайце будзем сумленныя: часовая забарона на ўезд — гэта ўсё, што хочаце, толькі не санкцыі.

А сапраўдныя санкцыі могуць быць толькі эканамічнымі, прычым сектаральным: не супраць асобных прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы або "партманэтаў" Лу-какі, а супраць галін. І хай замаўчаць нарэшце тыя, хто сёння выступае супраць эканамічных санкцый, аргументуючы гэта тым, што беларускі народ будзе пакутаваць. Сапраўдныя эканамічныя санкцыі не могуць нашкодзіць народу — яны могуць толькі абрынуць рэжым. І тыя, хто выступае супраць санкцый, — ці проста неадукаваныя і цёмныя, або, што яшчэ горш, карысныя для рэжыму ідыёты.

Па-першае, беларускі народ пакутуе ўжо чвэрць стагоддзя, і калі кошт спынення пакут — яшчэ адзін месяц, то народ ужо як-небудзь дасць рады. А больш за месяц рэжым не працягне пры ўвядзенні эканамічных санкцый. Як толькі яму, рэжыму, не будзе чым плаціць заробак і разнастайныя прэміі карнікам, ён ціха памрэ дзе-небудзь у куце сярод брудных ануч, а карнікі ўцякуць наймацца ў ПВК Вагнера (калі паспеюць, вядома). Па-другое, напалову здохлая эканоміка ўсё адно павінна будзе перажыць рэформы, якія будуць балючымі, — па-іншаму не бывае. І не ўводзіць санкцыі на падставе клопату аб простым народзе, які працуе на дзяржпрадпрыемствах, — гэта значыць падтрымліваць калгасы, якія паміраюць, і заводы ў агоніі, якія працуюць на склад. А яшчэ гэта значыць — падтрымліваць карупцыю, гіганцкі штат ідэолагаў і карнікаў, кантрактную сістэму і дармаедскі дэкрэт. І, нарэшце, па-трэцяе, санкцыі, як бы парадаксальна гэта ні гучала, дапамогуць краіне захаваць уласнасць. Ніводзін маскалёўскі алігарх, якімі нас заўсёды палохалі тыя, хто казаў, што з Лу-какаю трэба дамаўляцца, бо ён — гарант незалежнасці, — не захоча купляць прадпрыемства, якое знаходзіцца пад санкцыямі, бо сам апынецца пад тымі ж санкцыямі з усімі сваімі актывамі. Каму, да прыкладу, спатрэбіцца "Беларуськалій", калі свет увядзе санкцыі супраць усёй беларускай калійнай галіны? Нікому. Затое праз месяц — больш рэжым не вытрымае — і ўласнасць застанецца ў краіне, і страйкоўцаў-працоўных саджаць перастануць. А там і да сумленных выбараў, і да рэформаў рукой падаць. Сцягі вернуцца на сваё месца — над кожным дзяржаўным будынкам. Палітвязні выйдуць з турмаў. І, выходзячы на вечаровы шпацыр, мы не будзем пакідаць суседзям ключы і каціны корм. Таму што будзем дакладна ведаць, што абавязкова вернемся дадому.


Ірына Халіп

 


У Сеціве з'явіліся асабістыя звесткі супрацоўнікаў ГУУБ МУС


Спіс змяшчае нумары тэлефонаў і фота.

У Сеціве з'явіўся спіс супрацоўнікаў Галоўнай управы ўласнай бяспекі МУС Беларусі.
Базу звестак з тэлефонамі і фота апублікаваў тэлеграм-канал nexta_tv.

"Гэтыя "работнікі" антынароднай установы нібыта сочаць за дысцыплінай, а на справе шчымяць прыстойных міліцыянтаў і сочаць за невыкананнем законаў.

Але справядлівасць пераможа! Знайшлі знаёмага? Перадайце яму прывітанне", — піша nexta_tv.

 


"Італійскі" страйк вывеў са строю БМЗ?


Прадпрыемства стратнае і можа спыніцца ў любы момант.

Выйшаў фінансавы справаздачу БМЗ. Наўрад ці хто-небудзь з вас яго чытаў, паколькі там 82 старонкі, піша телешрам-канал "Свабодны Жлобін".

Калі вельмі коратка, то аўдытарская кампанія, якая праводзіць праверку БМЗ заявіла аб тым, што:

Адсутнічаюць доказы фінансавай заможнасці завода;
Прадпрыемства стратнае;
Ёсць нявызначанасць у здольнасці завода бесперапынна працаваць у агляднай будучыні.

Прасцей кажучы, калі падатковыя паступлення ў бюджэт скарачаюцца, то БМЗ становіцца ўсё цяжэй фінансаваць з нашага з вамі кішэні. Так-так, эфектыўнасць завода зараз такая, што калі людзі памяншаюць падатковыя адлічэнні, то работнікам завода, які павінен зарабляць грошы, а не марнаваць іх, не будзе чаго плаціць. Вось такая луканоміка.

Нагадаем, што працоўныя БМЗ аднымі з першых далучыліся да Агульнанацыянальнай страйку пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і пасля працягвалі страйкаваць ў "італійскім" фармаце.

 


У Менску становяцца першыя ланцугі салідарнасці


Жыхары вуліцы Ціміразьева выходзяць на акцыі кожны дзень.

У Менску працягваюцца акцыі супраць узурпатара, людзі становяцца ў першыя ланцугу салідарнасці.

На вуліцы Ціміразьева ланцужок салідарнасці ўтвараецца кожны дзень, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

 


Менск выходзіць на новыя ланцугу салідарнасьці


Эстафету прынялі Партызанскі праспект і вуліца Някрасава.

У Менску працягваюцца акцыі супраць узурпатара, людзі выстройваюцца ў новыя ланцугу салідарнасьці, паведамляюць незалежныя телеграм-каналы.

Ланцуг салідарнасьці ўзьнікла на вуліцы Някрасава.

 


Гісторыкі з Акадэміі навук выйшлі на акцыю пратэсту


Навукоўцы заступіліся за свайго калегу Андрэя Мацука.

Гісторыкі-супрацоўнікі Акадэміі навук выйшлі падтрымаць свайго калегу Андрэя Мацука, паведамляе тэлеграм-канал nashaniva.

Кандыдат гістарычных навук, адзін з найлепшых знаўцаў гісторыі ВКЛ XVIII стагоддзя, Андрэй Мацук быў затрыманы ў Менску на Грушаўцы, каля свайго дома, вечарам 24 верасня.

Яго асудзілі на 13 дзён арышту.

 


У Гародні прайшла жаночая акцыя


У Гародні прайшла жаночая акцыя супраць гвалту, прымеркаваная да Міжнароднага дня супраць гвалту 2 кастрычніка.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Баста".

 


На Лагойскім тракце ў Менску жанчыны сталі ў ланцуг салідарнасці


Акцыі пратэсту праходзяць у многіх раёнах сталіцы.

У Менску прадаўжаюцца акцыі супраць узурпатара, людзі становяцца ў ланцугі салідарнасці.

Жаночы ланцужок салідарнасці паўстаў на Лагойскім тракце, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

 


Менчукі сталі ў ланцуг салідарнасці на праспекце Незалежнасці


Акцыя праходзіць насупраць галоўнага ўваходу ў Парк Чэлюскінцаў.

Сёння ў Беларусі прадаўжаюцца акцыі супраць незаконнай узурпацыі ўлады самазванцам Лу-какаю.

У Менску на праспекце Незалежнасці (насупраць галоўнага ўваходу ў Парк Чэлюскінцаў) людзі збіраюцца ланцуг салідарнасці, паведамляе тэлеграм-канал nexta_tv.

 


Жыхары Цны выйшлі на акцыю салідарнасці


Супраць узурпатара пратэстуюць у розных кутках Беларусі.


Сёння ў Беларусі працягваюцца акцыі супраць незаконнай ўзурпацыі ўлады самазванцам Лу-какі.

Жыхары Цны пад Менскам сталі ў ланцужок салідарнасці, паведамляе телеграм-канал "Баста!".

 


Студэнты БДУ спяваюць "Грай" пад гітару і скрыпку


Як паведамляе Telegram-канал "Мая краіна Беларусь", студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праспявалі "Грай" пад гітару і скрыпку на знак салідарнасці з усімі затрыманымі студэнтамі і звольненымі выкладнікамі.

Адзначым, што студэнты БДУ сёння выйшлі на "сядзячую забастоўку".

 


Студэнты БДУІР выйшлі на масавы "сядзячы пратэст"


Кожны дзень!

Як паведамляе Telegram-канал "Студэнцкая ініцыятыўная група", студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі праводзяць масавую "сядзячую забастоўку".

Адзначым, што гэты фармат пратэсту быў прыдуманы менавіта студэнтамі БДУІР, а затым яго падтрымалі навучэнцы іншых беларускіх ВНУ.

 


Студэнты альма-матэр Лу-какі выйшлі на акцыю пратэсту


Як паведамляе Telegram-канал "Баста!", студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова выйшлі на "сядзячую забастоўку".

Адзначым, што Лу-кака з'яўляецца выпускніком гістарычнага факультэта гэтай ВНУ.


"Хартыя’97%", 2 кастрычніка 2020 р.

 


У БХМД прывезлі пацыента з Акрэсціна: адкрытая ЧМТ, без прытомнасці, на ШВЛ


У Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі 29 верасня паступіў мужчына з мінскага ізалятара ў завулку Акрэсціна. Пацярпелы — Дзяніс Кузняцоў, яму 41 рок.

— Ён ляжыць у нас у рэанімацыі. Прыбыў з Акрэсціна. Стан яго цяжкі, без прытомнасці, на штучнай вентыляцыі лёгкіх, — пацвердзіў лекар БХМД на ўмовах ананімнасці.

У тэлеграм-чаце "Белых халатаў" паведамляецца, што ў мужчыны пераломы касцей чэрапа, субдуральные двухбаковыя гематомы, адкрытая чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені, пераломы 3–12 рэбраў справа, гематоракс справа, удар лёгкага, аскольчатыя пераломы правай падуздышнай косці, забрушынная гематома. Па словах дактароў, пры паступленні ім сказалі, што мужчына ўпаў з другога яруса нараў.

"Эўрарадыё" звязалася з блізкімі Кузняцова. Спачатку яны пацвердзілі, што мужчына трапіў з ізалятара ў лякарню. Але потым сказалі, што ўдакладнілі інфармацыю — гаворка не пра іх сваяка, а пра яго цёзку.

Ізалятар у завулку Акрэсціна атрымаў сумную вядомасць шмат рокаў таму: ціск на праціўнікаў А. Лу-какі там аказваецца самымі рознымі спосабамі. Удзельнікі пратэстаў 9–12 жніўня, якія дастаўляліся туды, скардзяцца на катаванні з боку сілавікоў.

Заявы па факце прымянення гвалту з боку праваахоўнікаў падалі ў Следчы камітэт больш за 600 чалавек. У пачатку верасня ААН заявіла пра 450 задакументаваных выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання з людзьмі, затрыманымі пасля выбараў 9 жніўня ў Беларусі.


"Эўрарадыё", 2 кастрычніка 2020 р.

 

 

Галоўным дзяржаўным інстытутам стаў АМАП.

Што адбываецца зь беларускай дзяржавай


Дзяржава самапазбаўляецца сваіх функцыяў, застаюцца толькі тыя, што забясьпечваюць захаваньне ўлады. Дзяржава сьвядома руйнуецца дзеля ўмацаваньня рэжыму.

Сьцісла:

Палітычны крызіс 2020 року разбурыў многія ілюзіі, агаліў сапраўдную існасьць лукашэнкаўскай дзяржавы. І высьветлілася, што дзяржава ў кароткі час дэградавала, адбылася яе рэдукцыя да палітычнага рэжыму.
Дзяржаўныя інстытуты перасталі выконваць свае абавязкі.
Улады ўзялі курс на раскол грамадзтва, у сутнасьці аб’явілі грамадзянскую вайну большасьці сваіх грамадзян.
Беларуская дзяржава адмаўляецца ад функцыі абаронцы сувэрэнітэту. Лу-кака заклікае Пуйло ўвесьці маскалёўскія войскі ў Беларусь, каб абараніць яго, Лу-какі, уладу.
Апошнімі месяцамі практычна канчаткова разбурана прававая сыстэма, інстытуты правасудзьдзя, без чаго існаваньне паўнавартаснай сучаснай дзяржавы немагчымае.
Дзяржава можа вярнуць свае функцыі толькі праз дэмантаж існага рэжыму.

У 1994 роке Лу-кака прыйшоў на пасаду прэзыдэнта з ідэяй усталяваньня ў Беларусі моцнай улады. Як ён любіў тады казаць, "улада валялася ў гразі". Прычым паняцьце "моцная ўлада" атаесамлялася з паняцьцем "моцная дзяржава". Пад знакам такіх уяўленьняў прайшло 26 рокаў. Дзяржаўныя мэдыя аб’явілі Лу-каку "бацькам беларускай дзяржаўнасьці". Пасьля падзеяў 2014 року беларускія экспэрты дружна сьцьвярджалі, што крымскі і данбаскі сцэнары ў Беларусі немагчымыя, бо тут існуюць моцныя дзяржаўныя інстытуты, чаго не было ва Ўкраіне.

Аднак палітычны крызіс 2020 року разбурыў многія ілюзіі, агаліў сапраўдную існасьць лукашэнкаўскай дзяржавы. Наступіў момант ісьціны. І высьветлілася, што дзяржава ў кароткі час дэградавала, адбылася яе рэдукцыя да палітычнага рэжыму.

Розьніца ў тым, што дзяржава выконвае функцыі абслугоўваньня грамадзкіх патрэбаў, рэгулюе адносіны паміж грамадзянамі, ахоўвае сувэрэнітэт краіны ад вонкавых пагрозаў і інш. А палітычны рэжым — гэта сукупнасьць сродкаў і мэтадаў, з дапамогай якіх ажыцьцяўляецца палітычная ўлада. Калі прасьцей, то гэта мэханізм утрыманьня ўлады.

Цяпер у экспэртным асяродзьдзі стала модным казаць пра дэфолт дзяржаўных функцыяў дзяржаўныя інстытуты перасталі выконваць свае абавязкі.

Варта адзначыць, што і дагэтуль былі сумненьні наконт паўнавартаснага выкананьня лукашэнкаўскай дзяржавай сваіх функцыяў. Так, напрыклад, яна ня справілася з задачай фармаваньня беларускае нацыі. Замест гэтага адбывалася кансэрвацыя супольнасьці "саўкоў", "рускіх з знакам якасьці". Завяршальны працэс фармаваньня беларускай нацыі адбыўся падчас цяперашняй рэвалюцыі, акурат у змаганьні з рэжымам Лу-какі.

І эканамічныя функцыі лукашэнкаўская дзяржава выконвала вельмі дрэнна. Дзяржаўны сэктар эканомікі знаходзіцца ў вялікім застоі. Пэрманэнтнае змаганьне зь бізнэсам падрывала аснову разьвіцьця краіны. Але цяпер працэс самаразбурэньня дзяржавы моцна паскорыўся. І адначасова ў многіх кірунках.

Дасюль пры адсутнасьці паўнавартаснай грамадзянскай супольнасьці і недасфармаванай нацыі дзяржаўныя інстытуты былі адзіным злучвом, якое аб’ядноўвала беларусаў у агульны соцыюм. Цяпер дзяржава адмовілася выконваць гэтую функцыю. Улады ўзялі курс на раскол грамадзтва, у сутнасьці аб’явілі грамадзянскую вайну большасьці сваіх грамадзянаў. Цяпер ад дзяржавы зыходзіць небясьпека для соцыюму.

Беларуская дзяржава адмаўляецца ад функцыі абаронцы сувэрэнітэту. Лу-кака, якога дзяржаўныя мэдыя абвесьцілі "бацькам беларускай дзяржаўнасьці", які шмат разоў апошнім часам казаў, што беларусы больш не павінны хадзіць "пад бізуном" нейкіх вонкавых сілаў, цяпер, махнуўшы рукой на сувэрэнітэт, заклікае Пуйло ўвесьці маскалёўскія войскі ў Беларусь, каб абараніць яго ўладу.

На нашых вачах фактычна зьнішчаецца замежная палітыка Беларусі, краіна пазбаўляецца міжнароднай суб’ектнасьці. Дыпляматыя зьвялася да візытаў расейскіх губэрнатараў.

Апошнімі месяцамі практычна канчаткова разбурана праўная сыстэма, інстытуты правасудзьдзя, без чаго існаваньне паўнавартаснай сучаснай дзяржавы немагчымае. Ніякія законы цяпер у Беларусі ня дзейнічаюць. Адвакаты сталі непатрэбнай прафэсіяй, таму іх цяпер і ўціскаюць.

У краіне пасьлядоўна зьнішчаюць структуры бізнэсу, культуры (Купалаўскі тэатар), спорту, падазраваныя ў неляяльнасьці да кіроўнага рэжыму.

Дзяржава самапазбаўляецца сваіх функцыяў, застаюцца толькі тыя, што забясьпечваюць захаваньне ўлады. Галоўным дзяржаўным інстытутам стаў АМАП. Рэкляма гэтай структуры як выратавальніка краіны зьявілася на БТ. Дзяржава рэдукуецца да рэжыму. Працуе толькі тое, што садзейнічае ягонаму выжываньню. Больш за тое, можна сказаць, што дзяржава сьвядома руйнуецца дзеля ўмацаваньня рэжыму.

Праўда, засталася сацыяльная функцыя. Дзяржава пакуль выплочвае заробкі бюджэтнікам і пэнсіі. Цяпер толькі гэта адрозьнівае Беларусь ад Вэнэсуэлы, дзе даўно ўведзеныя карткі на ўсе тавары, уключаючы туалетную паперу.

Такім чынам, дзяржава можа вярнуць сабе свае функцыі толькі праз дэмантаж існага рэжыму.


Валер Карбалевіч


"Радыё Свабода", 2 кастрычніка 2020 р.

 


Рух Салідарнасці "Разам": Агрэсар не можа быць пасярэднікам


Рух Салідарнасці "Разам" апублікаваў заяву, у якой выказвае абурэнне прапановай магчымага пасярэдніцтва Пуйла ва ўрэгуляванні "палітычнага крызіса" ў Беларусі.

Заява

Агрэсар не можа быць пасярэднікам!

Рух Салідарнасці "Разам" з абурэннем успрымае прапанову аб магчымым пасярэдніцтве У. Пуйла ва ўрэгуляванні "палітычнага крызіса" ў Беларусі.

Рух Салідарнасці "Разам" лічыць, што па заканчэнні выбарчага фарсу пачалася жорсткая барацьба паміж беларускім народам і прамаскалёўскім незаконным і нелегітымным рэжымам улады А. Лу-какі.

Каб не сістэмная падтрымка Крамля і асабістае ўмяшальніцтва У. Пуйла, то А. Лу-кака ўжо б даўно сыйшоў.

Рабіць зацікаўлены бок пасярэднікам — гэта больш, чым памылка. Гэта — чарговая спроба захаваць у Беларусі беззаконне, бяспраўе і прамаскоўскую карную сістэму ўлады. Заклікаем беларускі народ працягваць акцыі грамадскага непадпарадкавання.

Заклікаем да разумення, што Масковія — краіна-агрэсар, якая можа прынесці беларусам толькі вайну і галечу. Не толькі не забывацца на запавет Кастуся Каліноўскага: "Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі над табой маскаля ўжо ня будзе". Але і зразумець, што зараз прыйшоў час для здзяйснення запавета Нацыянальнага героя.

Беларусь — перадусім!

Саюз з Масковіяй — вайна і галеча!

Жыве Беларусь!


"Беларускае Радыё Рацыя", 2 кастрычніка 2020 р.

 

 

Победят рабочие!


В последнее время слышу: протест на промышленных предприятиях затих. Мол, рабочих не волнует ничего, кроме чарки и шкварки. Такое говорят те, кто к заводам никакого отношения не имеет, а потому не знает, что на самом деле там происходит.

Да, сейчас тяжело всем, но работающим на государственных предприятиях — особенно. Атмосфера на заводах гнетущая. Людей увольняют по поводу и без повода, лишают премии, снижают зарплаты, а они и без того незавидные. За каждым рабочим следит охрана, силовики вызывают в РУВД. В ответ слышится:

— Я не пойду, присылайте повестку.

— Зачем? Просто мы приёдем к вам на работу, договоренность с администрацией есть…

И приезжают. Посреди смены того или иного рабочего вызывают в администрацию. И заводят разговор: ты участвуешь в протестных акциях, а как будешь кормить семью? И в таком духе беседа длится пару часов. Вызывают всех, кто решил бастовать или ходит на марши.

Получается, одна сторона упрекает рабочих в угасании активности, другая — в том, что они протестуют открыто. А рабочие, не отвечая ни тем, ни тем, действуют по своему разумению. Образно говоря, начинается некая партизанщина. Когда в августе на МАЗе вместо запланированных 732 машин собрали только 562, журналисты спросили у руководства завода, с чем связано такое падение производства. В ответ — молчание. Потому что нечего сказать — рабочие оказались сильнее всяких запугиваний, угроз, с чьей бы стороны это ни делалось.

На МТЗ администрация придумала посылать самых активных рабочих в принудительные командировки в колхозы и районные центры. Отправили в глубинку двух сварщиков с участка ШИХ кузнечного цеха. Кроме них, в первой смене на участке остались два слесаря, они по необходимости тоже могут подваривать-зачищать. Когда их товарищей заставили уехать, они от такой работы отказались. Сварщик из второй смены также отказался. Командировка вместо тридцати дней в итоге продлилась всего лишь два, а один из вернувшихся сварщиков, Миша Громов, организовал на МТЗ первичную организацию независимого профсоюза.
На МАЗе организовали такую же. Основная цель — объединившись, проще защищать своё право работать в нормальных условиях и за нормальную зарплату.

Независимые профсоюзы на промышленных предприятиях власти уничтожали долго и планомерно. И вот сейчас происходит их возрождение. Но процесс этот непростой, о чем свидетельствует такой факт. На МАЗе рабочие приходят в бухгалтерию и подают заявление: "Не хочу, чтобы у меня из зарплаты отчисляли деньги в провластный профсоюз". А бухгалтер округляет глаза и говорит: "Вы должны подписать заявление у председателя профкома".

Это противоречит как закону, так и здравому смыслу. Членство в профсоюзе — добровольное, выйти из него можно в любой момент и без объяснения причин. А тут — чтобы у тебя из зарплаты перестали забирать твои деньги, нужно разрешение того, в чью пользу эти деньги забирают.

Да, рабочие не сдаются. Силовики могут избивать, калечить и убивать, оставаясь безнаказанными. Могут глумиться над связанными, безоружными людьми, могут кричать им, что они одурманены и протестуют за деньги. Могут устроить разгром рабочей колонны, которая идёт на мирный марш, в тихом и спокойном до этого лета Тракторозаводском посёлке.

Но силовики никогда не смогут ничего создать. Поэтому победят рабочие!

 

"Народная Воля", 2 кастрычніка 2020 р.

 


Замест традыцыйнага суботняга маршу жанчыны выйшлі на вуліцы Менску

з кветкамі ў руках


3 кастрычніка на цэнтральныя вуліцы Менску выйшлі сотні жанчын з кветкамі. Такі фармат — альтэрнатыва традыцыйным "Жаночым маршам", якія апошнім часам жорстка разганялі сілавікі ў балаклавах.

Дзяўчаты ходзіць паасобку ходзяць уздоўж праспэкту Незалежнасьці, арганізаванай калёны няма. Па праспэкце курсуюць танаваныя мікрааўтобусы сілавікоў.

 


На акцыі пратэсту ў Салігорску затрымалі каля 20 чалавек,

у тым ліку шахтароў і журналістаў


Паводле папярэдняй інфармацыі страйкаму "Беларускалію", у Салігорску 3 кастрычніка затрымалі каля 20 чалавек, сярод іх — прадстаўнікі страйкаму "Беларускалію", паведаміў страйкам у Тэлеграме.

Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас мірнай акцыі 3 кастрычніка ў парку Чатырох стыхіяў Салігорску былі жорстка затрыманыя каля 20 чалавек, якія адпачывалі, людзей, якія гулялі зь дзецьмі па парку. У ліку затрыманых — шахтар Юры Корзун, сябры страйкавага камітэту "Беларуськалію", журналістка СМІ, а таксама экс-гулец валейбольнай зборнай Беларусі і сябра страйкаму ААТ "Беларуськалій" Сяргей Тарас, паведаміў страйкам у Тэлеграме.

Сілавікі таксама затрымаді журналістаў Ірыну Арахоўскую, Ксенію Галубовіч і аднаго апэратара. А 18:30 стала вядома, што Арахоўскую вызвалілі, паведаміла БАЖ.

3 кастрычніка каля 100 жыхароў Салігорску сабраліся ў парку Чатырох стыхіяў. Людзі пляскалі ў ладкі, скандавалі "Жыве Беларусь!". У парк прыйшлі шмат міліцыянтаў.

Як паведаміў Tut.by чытач з Салігорску, там была сустрэча з страйкоўцамі, у тым ліку з шахтаром Юрыем Корзунам, які некалькі тыдняў таму на глыбіні прыкаваў сябе кайданкамі да абсталяваньня на знак пратэсту супраць таго, што адбываецца ў краіне і на прадпрыемстве. Юры Корзун сказаў, што міліцыя дазволіла правесьці экскурсію для прыежджых па месьце і нікога затрымліваць ня будуць.

Аднак літаральна праз тры хвіліны прыехаў АМАП і пачаліся затрыманьні. Затрымалі і Юрыя Корзуна.

Таксама вядома, што затрымалі фотакарэспандэнтку "Новага часу" Ірыну Арахоўскую.

Заклікі сабрацца 3 кастрычніка ў салігорскім парку Чатырох стыхіяў зьявіліся ў салігорскіх тэлеграм-каналах за некалькі дзён да прызначанай даты.

"Апранаемся прыгожа! Бярэм з сабой толькі добры настрой і сымбалічныя сувэніры адно для аднаго! — гаварылася ў адным з такіх паведамленьняў. — Знаёмімся, сьпяваем песьні, чытаем вершы, робім сэлфі, п’ем гарбату! Любыя музычныя інструмэнты вітаюцца! Нікога не баімося! Усьмешлівых супрацоўнікаў — вітаем усьмешкай. Ад нэгатыўна настроеных проста адварочваемся. Памятаем пра вірус, бярэм маскі. Грамадзкі парадак не парушаем! Правакатараў гонім у шыю!"

 


У Гомлі затрымалі рэдактарку незалежнага сайта і яе мужа,
з дому сканфіскавалі кампутарную тэхніку


У Гомлі 3 кастрычніка затрымалі галоўнага рэдактара сайта "Сильные новости" Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама працуе ў рэдакцыі. Пра здарэньне паведаміла само онлайн-выданьне.

У іхным доме прайшоў ператрус. Як паведаміла маці Дзяніса, з хаты забралі ўсю тэхніку, а Ганну і Дзяніса адвезьлі ў РАУС. Сувязі зь імі няма. Дома засталіся непаўналетнія дзеці.

У Савецкім РАУС Гомля, куды іх, як казалі, павязуць, адмаўляюць, што затрыманыя там. Затрыманых пакінуць за кратамі да суду. Як перадае заснавальнік выданьня Пятро Кузьняцоў, прычыну зьняволеньня яму адмовіліся паведаміць.

"Сильные новости" — найбольш папулярны ў гомельскім рэгіёне партал навінаў.


Дома засталіся непаўналетнія дзеці


Пятро Кузьняцоў, дырэктар установы "Цэнтар рэгіянальнага разьвіцьця Гомельскі Дэмакратычны Форум", уласьніка "Сильных Новостей", дадаў у камэнтары Свабодзе, што Дзяніс Якштас паехаў ранкам на ровары ў грыбы, і па дарозе яго схапілі.

Затым у жытле Якштасаў прайшоў ператрус, сканфіскавалі ўсю тэхніку.

— Панятых прывялі з сабой. Маці Дзяніса казала, што шмат розных ведамстваў удзельнічала ў гэтым ператрусе, шмат пратаколаў. Сказалі, што вязуць у Савецкі РАУС, але там адмаўляюць, што Ганна і Дзяніс у іх, — зазначыў Пятро Кузьняцоў.

У Ганны і Дзяніса — непаўналетнія дзеці. Якштасы стала асьвятлялі акцыі пратэсту, якія праходзілі ў Гомлі.


Міліцыя: "Затрыманыя ў рамках адміністрацыйнага працэсу"


Пазьней затрыманьне ў Гомлі галоўнага рэдактара рэгіянальнага парталу "Сильные новости" Ганны Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама працуе ў выданьні, пацьвердзілі ў міліцыі.

— Яны затрыманыя ў рамках адміністрацыйнага працэсу, — паведаміў агенцтву "Інтэрфакс" афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкаму Віталь Прыстромаў. Ён растлумачыў, што ператрусу ў доме супрацоўнікаў партала не было, а ў іх "сканфіскавана кампутарная тэхніка".


Ціск на незалежных журналістаў у Гомлі


Незалежныя журналісты з Гомля Марына Драбышэўская і Яўген Меркіс нядаўна былі пакараныя арыштам на 10 і 15 сутак адпаведна.

Марыя Булавінская і Сяргей Ляпін вымушаныя хавацца ад міліцыі, якая шукае іх ня толькі дома, але і ў сваякоў.

Ларыса Шчыракова двойчы праводзіла выходныя ў ІЧУ да суду, хоць у яе непаўналетні сын.

 


На Віцебшчыне суд апраўдаў актывіста АГП,
якога пабілі і зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі


Актывіста АГП з Дуброўны Міхаіла Чамураку міліцыя затрымлівала з ужываньнем сілы і спэцсродкаў, два дні яго трымалі ў ізалятары ў Воршы. У выніку Аршанскі суд пастанавіў спыніць адміністрацыйны працэс праз адсутнасьць у дзеяньнях абвінавачанага складу правапарушэньня.

Міхаіл Чамурака не аднойчы трапляў пад адміністрацыйны перасьлед. Звычайна гэта сканчалася адміністрацыйным арыштам ці штрафам. Актывіст не хавае, што перажытае днямі стала для яго неспадзяванкай.

Міхаіл Чамурака кажа, што гісторыя пачалася з публікацыі ў сацыяльных сетках відэа, героямі якога сталі дубровенскія супрацоўнікі ДАІ.

29 верасьня ў дарожна-патрульнай службы зьявіліся прэтэнзіі да ягонай машыны. Яе праводзілі на штрафстаянку мясцовага РАУС, а самога актывіста "занесьлі" ў будынак міліцыі. Там кінулі на падлогу ды начапілі на рукі кайданкі. У дубровенскай міліцыі ён прабыў да вечара, потым яго этапавалі ў ізалятар Воршы.

Пазьней у матэрыялах справы Чамурака прачытаў, што яму інкрымінуецца непадпарадкаваньне патрабаваньням міліцыі. Паводле міліцэйскага пратаколу, ён зьняважыў службовую асобу пры выканьні ёю абавязкаў, а таксама здымаў на відэа рэжымны аб’ект. Ігнараваў заўвагі, а пры затрыманьні аказаў супраціў, таму супраць яго была ўжытая фізычная сіла. У тым самым вінавацілі і ягонага брата, які таксама два дні прабыў у ізалятары.

Па словах Міхаіла Чамуракі, у судзе запісы відэаназіраньня, прадстаўленыя міліцыяй, не пацьвердзілі ягонага правапарушэньня і супярэчылі тлумачэньням апэратыўнікаў. Актывіст кажа, што ён рыхтаваўся да 10 сутак адміністрацыйнага арышту, але судзьдзя нечакана пастанавіў яго апраўдаць. Вызвалілі і брата.

Пасьля міліцыі ў Міхаіла Чамуракі засталіся сінякі на целе. Ён кажа, што гатовы зьняць пабоі, але баіцца паўторнай правакацыі з боку кіраўніцтва РАУС.

 


У Гародні карнікі 10 жніўня затрымлівалі людзей, якія хаваліся ад дажджу


Карнікі Караева звар’яцелі.

Зверствы АМАПаўцаў рэхам адгукаюцца ў жыцці беларусаў. Вось такое відэа тэлеграм-канал "Беларусь галаўнога мозгу" атрымаў ад 10 жніўня з Гародні.

Людзі, якія проста стаялі пад дахам драмтэатра, схаваўшыся ад дажджу, пацярпелі ад жорсткага нападу АМАПаўцаў.

Навошта такая жорсткасць да абсалютна мірных людзей і хто будзе адказваць за гвалт?

 

Дзяржынск выйшаў на бел-чырвона-белы шпацыр


Уся Беларусь супраць самазванца.

У Беларусі прадаўжаюцца акцыі супраць незаконнай узурпацыі ўлады самазванцам Лу-какаю.

Сёння, 3 кастрычніка, жыхары Дзяржынска выйшлі на шпацыр з бел-чырвона-белымі парасонамі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Баста".

 


Мянчанкі выйшлі на бел-чырвона-белую акцыю ў Зялёным Лузе


Сёння па ўсёй Беларусі праходзяць акцыі супраць самазванца Лу-какі, які незаконным шляхам узурпаваў уладу.

Мянчанкі выйшлі на бел-чырвона-белую акцыю ў Зялёным Лузе, паведамляе тэлеграм-канал vybory_smotri.

 


"Усё больш пераконваемся, што разам мы — сіла!"


Як рэвалюцыйныя раёны ў Менску падтрымліваюць адзін аднаго.

Кранальную гісторыю пра штовечаровыя акцыі салідарнасці ў менскіх мікрараёнах апублікаваў тэлеграм-канал "Баста!".

"Мы каторым разам пераконваемся, што разам мы — сіла і ніякія цяжкасці нас не раз'яднаюць! Нашы аднадумцы з Каменнай горкі перадалі салодкае прывітанне жыхарам Несцеркі. Каменка, дзякуй!" — напісалі ў рэдакцыю канала жыхары мікрараёна.

 


МЗС Беларусі: прапановы аб скарачэнні дыпламатычнага персаналу
ў пасольствах Літвы і Польшчы абавязковыя да выканання


Лукашэнкаўскія чыноўнікі ідуць на абвастрэнне канфрантацыі з суседзямі.

Прапановы МЗС Беларусі аб скарачэнні дыпламатычнага персаналу ў пасольствах Літвы і Польшчы ў Менску абавязковыя да выканання. Пра гэта пішуць РІА "Новости" і ТАСС са спасылкай на словы прэс-сакратара ведамства.

Гэта стала адказам на заяву міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса аб тым, што Літва не мае намеру адклікаць свайго амбасадара ў Беларусі для кансультацый або скарачаць штат амбасады.

Кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Раў таксама напісаў, што Варшава пакуль не мае намеру адклікаць свайго амбасадара з Беларусі для кансультацый.

Нагадаем, беларускае МЗС 2 кастрычніка запатрабавала ў пасольстваў Польшчы і Літвы ў нашай краіне скараціць колькасць дыпламатаў, якія працуюць у Беларусі. Там таксама паведамілі, што паслы Беларусі ў Польшчы і Літве з 5 кастрычніка адклікаюцца ў Менск для кансультацый, і прапанавалі Варшаве і Вільні рушыць услед гэтаму прыкладу.


"Радыё Свабода", 3 кастрычніка 2020 р.

 


Збіты на Акрэсціна Дзяніс К. сёння памёр


Збіты на Акрэсціна Дзяніс К. сёння памёр у Больніцы хуткай медычнай дапамогі. Мужчына паступіў 29 верасня з мноствам траўмаў. Пра смерць мужчыны "Белсату" распавялі ягоныя родныя.

Дзяніс К. атрымаў пераломы касцей чэрапа, шматлікія гематомы, адкрытую чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені, пераломы рэбраў, пераломы правай падуздышнай косці ды іншыя траўмы. Да апошняга моманту ён знаходзіўся ў рэанімацыі без прытомнасці.

— Учора яму зрабілі трэцюю аперацыю. Трымаўся на апараце, у цяжкім стане. Лекары ніякіх прагнозаў не давалі. Ён неканфліктны чалавек. Мы не можам зразумець, як ён трапіў на Акрэсціна. Мы не ведаем акалічнасцяў. Ён пайшоў на працу, сказаў, што будзе праз дзень. Ён працаваў на розных замовах, але афіцыйна не працаваў, — распавяла сваячка памерлага.

Дзяніс, паводле жанчыны, не выходзіў на акцыі, жыў сваім жыццём.

— Звычайна Дзяніс на некалькі дзён выязджае па працы. Мы ведалі, што яго не будзе. Але нават уявіць не маглі, што такое з ім можа быць. Нам проста патэлефанавалі з больніцы. Мы не ведаем, як і хто яго збіў. Нам у больніцы сказалі, што лекарам ён паспеў распавесці, што яго збілі міліцыянты А вось міліцыянты з сваю чаргу сказалі, што ён зваліўся з другога яруса ложка. Але канечне, з такімі траўмамі, мы разумеем, што гэта немагчыма, — кажа сваячка Дзяніса К.

Родныя Дзяніса дадаюць, што не разумеюць жорсткага абыходжання.

— Не ведаю, што тут сказаць. Калі нават яго затрымалі, то навошта збіваць? Ён не мог абражаць, ці крычаць. За што яго маглі збіваць? Хто мог яго збіваць? Міліцыянты, ці сукамернікі, мы гэтага не разумеем, — дадае сваячка Дзяніса.

Брат загінулага Дзяніса К. — Павел распавёў, што не ведае, ці прымаў ягоны брат удзел у акцыях пратэсту і як апынаўся на Акрэсціна. Лекары толькі распавялі Паўлу, што пры паступленні працаўнікі ізалятару ім сказалі: мужчына нібыта ўпаў з другога яруса нараў.


"Белсат", 3 кастрычніка 2020 р.

 

 

На "Марш вызваленьня палітвязьняў" у Менску выйшла больш за 100 тысяч чалавек


4 кастрычніка ў Менску прайшла ўжо восьмая нядзельная акцыя пратэсту "Марш вызваленьня палітвязьняў" пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. На сёньняшнім маршы налічылі больш за 100 тысяч удзельнікаў.

Яшчэ да пачатку маршу ў цэнтар Менску сьцягнулі сілавікоў і спэцтэхніку. Кастрычніцкую плошчу ачапілі вайскоўцы, яе агарадзілі мэталічнай агароджай. Узмоцненыя патрулі міліцыі выставілі ля будынкаў МУС і КДБ.

Шэраг установаў гандлю і грамадзкага харчаваньня вырашылі не працаваць, у тым ліку гандлёвы дом "На Нямізе", гандлёвыя цэнтры "Сталіца", "Замак" і "Галерэя", а таксама рэстарацыі KFC і Burger King на вуліцы Няміга.

У 13:40 у Менску зачынілі восем станцый мэтро: "Плошча Леніна", "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Плошча Перамогі", 2Плошча Якуба Коласа", "Няміга", "Фрунзэнская" і "Маладзёжная". Таксама ў Менску зноў адключылі мабільны інтэрнэт.

Па праспэкце Пераможцаў у бок стэлы "Менск — места-герой", дзе звычайна зьбіраюцца дэманстранты, у суправаджэньні машын ДАІ паехалі вадамёт, пяць аўтазакаў, чатыры міліцэйскія аўтобусы і два мікрааўтобусы. Уздоўж праспэкта Пераможцаў — мікрааўтобусы з сілавікамі. Хутка ў раёне праспэкта Пераможцаў пачаліся затрыманьні.

Стэлу па пэрымэтры ачапілі вайскоўцы, яе абнесьлі калючым дротам. Міліцыянты праз гучнагаварыцель зноў папярэджвалі прысутных пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Шматтысячная калёна ўдзельнікаў "Маршу вызваленьня палітвязьняў" рушыла па праспэкце Машэрава ў бок вуліцы Кальварыйскай.

На скрыжаваньні праспэкта Машэрава і вуліцы Заслаўскай пад’ехаў вадамёт і пачаў паліваць людзей вадой, спрабуючы іх разагнаць. З боку стэлы да дэманстрантаў пабеглі сілавікі.

Пратэстоўцы вывелі вадамёт са строю: пакуль спэцтэхніка спрабавала разагнаць удзельнікаў, іншыя часткова яго разукамплектавалі і вылілі фарбавальнік. Пасьля гэтага вадамёт паехаў з фантанам вады над сабой. Пасьля таго як няспраўны вадамёт зьехаў, людзі зноў пачалі канцэнтравацца на скрыжаваньні. Падагналі яшчэ адзін вадамёт, які працягнуў паліваць тых, хто сабраўся.

Сілавікі спрабавалі разагнаць удзельнікаў акцыі, аднак людзям удалося сабрацца ў калёну. У нейкі момант яны нават пайшлі на сілавікоў, прымусіўшы тых адступіць.

На скрыжаваньні з вуліцай Ціміразева да калёны дэманстрантаў, якая рухалася па праспэкце Машэрава, далучылася яшчэ адна калёна, якая ішла зь Нямігі. Дзясяткі тысяч пратэстоўцаў дайшлі да станцыі мэтро "Пушкінская", дзе падчас пратэстаў загінуў Аляксандар Тарайкоўскі, і пайшлі далей, скандуючы "Не забудзем, не даруем!", "Жыве Беларусь!" і іншыя лёзунгі.

У 16:50 зачыніліся станцыі мэтро "Грушаўка" і "Міхалова", а крыху пазьней — таксама "Пятроўшчына" і "Малінаўка", але адкрыліся станцыі "Плошча Перамогі" і "Плошча Якуба Коласа" і часткова — "Плошча Леніна".

Па праспэктах Пушкіна, Жукава і Дзяржынскага пратэстоўцы дайшлі да цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна. На падыходзе да ізалятару іх паспрабавалі спыніць валянтэры, якія казалі, што пратэстоўцы толькі нашкодзяць затрыманым, аднак удзельнікі акцыі іх не паслухалі. Яны падышлі да ізалятару і пачалі скандаваць: "Давай!", "Караева пад суд!", "Жыве Беларусь!".

Людзі абляпілі таблічку цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна партрэтамі загінулых удзельнікаў мірных дэманстрацый, а таксама бел-чырвона-белымі налепкамі. На дзьверы ізалятара наклеілі чорна-белы партрэт Лу-какі з выявай крыві, газэту "Народная Воля" і налепкі са словамі "Я не хачу гвалту", "Не забудзем, не даруем". На плоце чырвонай фарбай напісалі "Фашысты".

Неўзабаве пасьля гэтага прагучала прапанова вярнуцца назад. Людзі, накіраваліся ў бок бліжэйшага сквэра, куды да гэтага часу падцягнуўся хвост калёны, і тады ўсе разам пратэстоўцы рушылі па праспэкце Дзяржынскага ў бок мікрараёна Малінаўка.

Паступова пратэстоўцы разышліся. Напрыканцы акцыі зноў пачаліся кропкавыя затрыманьні. Затрымлівалі на праспэкце Дзяржынскага, таксама паведамлялі пра затрыманьні Tut.by, на вуліцы Сямашкі, у раёне 9-й лякарні.

У 18:40 у Менску зноў запрацавалі ўсе станцыі мэтро.

Паводле ацэнак журналістаў, колькасьць удзельнікаў сёньняшняга маршу перавысіла колькасьць дэманстрантаў у мінулую нядзелю, калі іх было каля 100 тысяч.

Акцыі прыхільнікаў пераменаў 4 кастрычніка прайшлі таксама ў Жодзіне, Берасьці, Бабруйску, Горадні, Віцебску, Магілёве і некаторых іншых местах.

На момант публікацыі правааабронцам вядомыя імёны ўжо больш за 130 затрыманых падчас акцый ратэсту ў розных местах Беларусі, сьпіс абнаўляецца. У тым ліку па ўсёй Беларусі падчас сёньняшніх акцый затрымалі больш за дзясятак журналістаў.


У Менску пратэстоўцаў пачалі разганяць вадамётам, людзі вывелі яго са строю

На праспэкце Пераможцаў у Менску, дзе 4 кастрычніка праходзіць "Марш вызваленьня палітвязньняў", шмат спэцтэхнікі.

Пратэстоўцаў на праспэкце пачалі разганяць вадамётам.

На праспэкце Машэрава дэманстранты абступілі вадамёт, дасталі зь яго кантэйнэры з каляровай вадкасьцю і вылілі іх на дарогу. Пасьля гэтага вадамёт зламаўся, ён бесьперапынна лье ваду ўгору фантанам і вымушана зьяжджае пад галёканьне пратэстоўцаў.

 


Да фатографа "БелГазеты" і журналіста "Белорусы и рынок"
увечары дахаты прыяжджалі сілавікі


Дадому да фатографа "БелГазеты" Дар’і Сапранецкай увечары 4 кастрычніка, пасьля заканчэньня маршу, прыяжджалі людзі ў балаклавах, але Дар’я не адчыніла дзьвярэй і пачала весьці стрым у Фэйсбук, паведамляе "Эўрарадыё".

— Хвілін 15 таму мне патэлефанавалі з Кастрычніцкага РУУС і папрасілі вярнуцца, — расказала Дар’я "Эўрарадыё". — Але я кормячая маці і сказала, што нікуды не паеду. Яны сказалі, што прыехалі запрасіць мяне на азнаямленьне з пратаколам на заўтра на 10:00. Але хіба людзі ў балаклавах прыяжджаюць, каб запрасіць на азнаямленьне з пратаколам?

Да Дар’і Сапранецкай прыехаў намесьнік старшыні БАЖ, юрыст Алег Агееў, але праваахоўнікі ўжо зьехалі — на пляцоўцы каля яе кватэры цяпер ужо нікога няма, паведамляе БАЖ. Дар'я паабяцала заўтра прыйсьці ў РУУС Кастрычніцкага раёну, каб азнаёміцца з адміністрацыйным пратаколам.

Сёньня ўдзень Дар’ю затрымлівалі побач з гатэлем "Юбілейны", калі яна асьвятляла пратэставы марш. Яе завезьлі ў Кастрычніцкі РУУС Менску, але неўзабаве адпусьцілі.

Таксама стала вядома, што, як і ў выпадку з Сапранецкай, увечары сілавікі прыехалі да кватэры журналіста выданьня "Белорусы и рынок" Алега Шапелюка. Яго затрымалі ўдзень 4 кастрычніка ў Менску, але пасьля праверкі дакумэнтаў адпусьцілі.

Агулам цягам дня 4 кастрычніка ў Беларусі былі затрыманыя 15 журналістаў. Большасьць зь іх пасьля праверкі дакумэнтаў адпусьцілі з РУУСаў. Але 5 чалавек засталіся ў ізалятарах да суду па адміністрацыйных працэсах. Меркавана, усіх будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваных вулічных акцыях, паведамляе БАЖ.

 


Сярод затрыманых сёньня на акцыях пратэсту — 16 журналістаў і два філёзафы


Сьпіс затрыманых на акцыях пратэсту 4 кастрычніка ў Беларусі, які прыводзіць праваабарончы цэнтар "Вясна", ужо налічвае больш за 150 асобаў (сьпіс абнаўляецца).

Як паведамляюць праваабаронцы, людзей затрымлівалі ў Менску, Берасьці, Бабруйску, Гомлі, Горадні, Магілёве. Апошнім часам у ліку затрыманых шмат журналістаў.

Сярод затрыманых — філёзафы, муж і жонка Аляксандар Адамянц і Вольга Шпарага. Аляксандар — дырэктар Цэнтру эўрапейскіх дасьледаваньняў, Вольга — кіраўніца дасьледчага праекту "Сучаснае грамадзтва, этыка і палітыка".

Таксама затрыманыя 16 журналістаў:

у Менску — Аляксандар Уладыка (onliner.by, фотакарэспандэнтка), Дар'я Сапранецкая, Алег Шапялюк ("Белорусы и рынок"),
у Горадні — Екацярына Гардзеева ("Народная Воля"), Вольга Камягіна (Tut.bу),
у Віцебску – Тацяна Мацьвеева (журналіст TUT.by і БелаПАН), Алесь Пілецкі (журналіст TUT.by і "Народнай Волі"), рэдактар "Народных навінаў Віцебска" Сяргей Серабро,
у Бабруйску — Алеся Лацінская і Юры Камісараў (bobr.by), Дзяніс Носаў (БелаПАН) і Марына Малчанава ("Белсат"),
у Магілёве — Аляксандар Асіпцоў (БелаПАН),
у Берасьці — Ксенія Пятровіч (галоўны рэдактар выданьня "Бинокль"), Алег Палішчук ("Брестская газета"),
у Гомлі — Надзея Пружынская ("Сильные новости").

Большасьць зь іх пасьля праверкі дакумэнтаў адпусьцілі з РУУСаў, але 5 чалавек засталіся ў ізалятарах да суду па адміністрацыйных працэсах: гэта чатыры бабруйскія журналісты (Алеся Лацінская, Юры Камісараў, Дзяніс Носаў, Марына Малчанава) і гомельская журналістка Надзея Пужынская. Меркавана, усіх будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваных вулічных акцыях, паведамляе БАЖ.

 


Безь сьцягоў і лёзунгаў. У Горадні затрымлівалі людзей на кірмашы


У Горадні ўпершыню пасьля выбараў нядзеля прайшла без пратэставых вулічных акцый. Аднак АМАП затрымліваў людзей на кірмашы.

На Савецкай плошчы 4 кастрычніка праходзіў сельскагаспадарчы кірмаш. У пратэставых тэлеграм-каналах напярэдадні зьявілася прапанова сабрацца ў нядзелю а 14-й гадзіне на Савецкай плошчы. Аднак дэманстрантаў не было відаць. Ніхто не трымаў сьцягоў ці транспарантаў, нічога не скандавалі, не сьпявалі. На плошчы ня грала музыка.

Гарадзенцы прыходзілі па садавіну і гародніну, шпацыравалі, размаўлялі. Агулам удзень там было некалькі сотняў чалавек. На плошчы знаходзілася кіраўніцтва гарадзенскай міліцыі, міліцыянты, шмат "ціхароў". Побач з плошчай стаяў міліцэйскі транспарт, аўтазакі, аўтобусы.

Спачатку на Савецкай плошчы падчас стрыму затрымалі блогера і вядоўцу мерапрыемстваў Андрэя Ірху. Яго паклалі на зямлю, некалькі разоў ударылі ў твар, моцна сьцягнулі рукі плястыкавай сьцяжкай. Апыталі і адпусьцілі.

Прыкладна ў 14:45 затрымалі для праверкі дакумэнтаў журналістак "Народнай Волі" Вольгу Камягіну і Кацярыну Гардзееву. У іх спраўдзілі дакумэнты, правялі прафіляктычныя гутаркі і выпусьцілі.

Каля 15:00 з аўтобусаў выйшлі амапаўцы ў поўнай экіпіроўцы і шаломах і схапілі прынамсі трох чалавек, якія проста стаялі побач з аўтазакамі. У тым ліку затрымалі непаўналетнюю дзяўчыну, якую цягнулі па зямлі ў аўтазак. Яна выйшла зь міліцыі кульгаючы.

Неўзабаве кірмаш скончыўся. Людзі разышліся па месьце гуляць. Міліцэйскі транспарт пераехаў да ачэпленай плошчы Леніна. Пэўны час па пэрымэтры плошчы Леніна стаялі амапаўцы ў чорнай форме.

Пратэстоўцы ў тэлеграм-каналах паведамлялі пра плян "Гідра", калі дэманстранты зьбіраюцца ў пэўным месцы і хутка разыходзяцца.


"Радыё Свабода", 4 кастрычніка 2020 р.

 


У Менску пратэстоўцы вывелі з ладу два вадамёты


Адзін з няспраўных вадамётаў абліў карнікаў, што стаялі ў шарэнзе.

Удзельнікі "Маршу вызвалення" зняволеных у Менску сапсавалі два вадамёты, з дапамогай якіх сілавікі спрабавалі разагнаць шэсце.

Адзін эпізод адбыўся каля стэлы "Менск — места-герой". Мужчына адкруціў дэталь вадамёта, няспраўная машына пусціла струмень уверх, абліўшы карнікаў Караева, што стаялі ў шарэнзе.

Яшчэ адзін вадамёт пратэстоўцы вывелі з ладу на праспекце Машэрава. Яны абступілі машыну і знялі з яе каністры і іншыя дэталі. Пасля гэтага вадамёт з'ехаў.

 


У Горадні караеўцы затрымалі 13-рочную дзяўчынку і распылілі ёй у твар газ


Карнікі Караева чарговым разам уразілі сваёй неадэкватнасцю.

Сёння ў Горадні падчас акцыі пратэсту неадэкватныя карнікі завадатара лукашэнкаўскага МУС Юрыя Караева затрымалі 13-рочную дзяўчынку і распылілі ёй у твар пярцовы газ.

Відэа затрымання публікуе Telegram-канал Nexta.

Зараз дзяўчынку ўжо вызвалілі з РУУС, аднак у дачыненні да яе распачаты адміністрацыйны працэс.

 

Жыхары Горадні шпацыравалі да позняга вечара


У Горадні "Марш вызвалення" закончыўся паўгадзіны таму.

Марш у Гародні закончыўся толькі паўгадзіны таму. Асноўнымі ўдзельнікамі сталі жыхары раёнаў Вішнявец, Дзевятоўка і Фолюш.

Відэа апублікаваў тэлеграм-канал МКБ.

 


Берасце выйшла на "Марш вызвалення"


Свабоду палітвязням!

Як паведамляе Telegram-канал "Беларусь галаўнога мозгу", жыхары Берасця выйшлі на "Марш вызвалення". Удзельнікі акцыі скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!" і "Жыве Беларусь!".

 


Некалькі сотняў дэманстрантаў сабраліся каля ГЦ "Грын" у Жодзіне


Пратэст па ўсёй краіне.

Як паведамляе Telegram-канал NEXTA, амаль 250 чалавек сабраліся на акцыю пратэсту каля ГЦ "Грын" у Жодзіне.

 

Віцебск патрабуе вызвалення


Яшчэ адно места далучылася да "Маршу вызвалення".

Як паведамляе Telegram-канал "Белсат", у Віцебску таксама праходзіць "Марш вызвалення". Удзельнікі акцыі скандуюць: "Свабоду палітвязням!".

 


Бабруйцы далучыліся да пратэсту


Беларусы выходзяць у падтрымку палітвязняў.

Як паведамляе Бабруйск Online, жыхары места далучыліся да "Маршу вызвалення". Вуліцамі места ідзе калона дэманстрантаў.


"Хартыя’97%", 4 кастрычніка 2020 р.

 

 

Затрыманыхзатрыманых болей за 200 чалавек


У спісе затрыманых сёння ў Менску і іншых местах краіны на акцыях пратэсту ўжо болей за 200 чалавек.


ПЦ "Вясна", 4 кастрычніка 2020 р.

 


Горадня. 13-рочная дзяўчынка, абараняючы бацьку,

абліла міліцыянта колай. Яе затрымалі

 

На відэа трапіў момант брутальнага затрымання 13-рочнай дзяўчынкі. Калі двое ў чорнай форме і ў шлемах цягнулі яе да міліцэйскага мікрааўтобуса, людзі навокал крычалі: "Адпусці дзіця!". Але дзяўчынку адвезлі ў аддзяленне.

Пазней міліцыя патлумачыла, што прыйшла затрымаць яе бацьку, які быў нецвярозым, лаяўся і аказаў супраціў. А дзяўчынку ўзялі разам з ім праз тое, што яна "пачала абліваць супрацоўніка органаў з бутэлькі з колай".

Цяпер дзяўчынка на волі — з аддзела міліцыі яе забрала маці. Але супраць яе пачаты адміністрацыйны працэс. Відаць, кола дрэнна адсцірваецца з міліцэйскай формы.


"Эўрарадыё", 4 кастрычніка 2020 р.

 


Сегодня в Менске в очередной раз произошло кое-что потрясающее


Когда марш стал расходиться и штурмовые лошкипетушки ломанулись задерживать протестующих, автомобилисты заблокировали проспект Дзержинского.

Это значительно замедлило передвижение техники оккупантов и позволило большинству протестующих спокойно разойтись. Кстати, снова не без помощи автомобилистов — те охотно брались подвозить людей, чтобы они не попадались в руки лукашистов.

А ещё сегодня минчане превратили водомёт в городской фонтан. С учётом дефицита деталей для этой модели, скорее всего на наших улицах он людей уже не пополивает!

В регионах лукашисты, как всегда, пытались жестить. В Городне два бронированных мента проволокли по земле и задержали 13-летнюю девочку. В Витебске опять распыляли газ. Но люди всё равно вышли по всей стране!

И продолжат выходить до полной победы!


Telegram-канал NEXTA Live, 4 кастрычніка 2020 р.

 


10 тысяч. Столькі ўдзельнікаў нядзельнага маршу ў Менску налічыла міліцыя


4 кастрычніка ў Беларусі зафіксавалі 10 пратэставых акцый. За выключэньнем сталіцы, яны былі нешматлікія — ад 20 да 100 чалавек, інфармуе Міністэрства ўнутраных спраў.

— Паддаўшыся на заклікі некаторых тэлеграм-каналаў, частка грамадзянаў падышла да будынка ЦІП ГУУС Менгарвыканкаму на 1-м завулку Акрэсьціна. Агульная колькасьць удзельнікаў пратэсту склала каля 10 тысяч чалавек, — паведаміла прадстаўніца ведамства Вольга Фантанава (Чамадан[ава]).

Раней sb.by пісала, што "ўсяго памітынгаваць сёньня сабралося чалавек 600".

Пры гэтым назіральнікі і журналісты недзяржаўных выданьняў сышліся на іншай лічбе — больш за 100 тысяч удзельнікаў Маршу салідарнасьці з палітзьняволенымі.

Фантанава дадала, што супраць агрэсіўна настроеных грамадзянаў ужываліся спэцсродкі. У Менску — вадамёты, у Віцебску і Горадні — сьлезацечны газ.

Усяго за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрымалі 317 пратэстоўцаў. 258 чалавек пакінулі да суду ў ізалятары.

 


У Менску прайшоў "Марш пэнсіянэраў"


5 кастрычніка ў Менску прайшоў "Марш пэнсіянэраў". Удзельнікі маршу сабраліся на плошчы Незалежнасьці і рушылі па праспэкце.

Яны трымаюць у руках плякаты "Пэнсіянэры за перамены", "Не — генацыду беларускага народу", "Ня веру Лукашэнку, БТ і RT, веру сваім дзецям і Сьвятлане Алексіевіч", "Пэнсіянэры супраць усялякага беззаконьня, гвалту і хлусьні" і іншыя. Удзельнікі акцыі скандуюць "Сумленныя выбары!" і "Жыве Беларусь!", "Нашы грокі — сіла!", "Верым, можам, пераможам!", "Сыходзь!" і іншыя лёзунгі.

Удзельнікі прайшлі маршам па праспэкце Незалежнасьці да плошчы Перамогі і павярнулі ў бок Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Яны прыйшлі да МДЛУ, каб падтрымаць студэнтаў. Нейкі час пэнсіянэры стаялі ля ўнівэрсытэту і скандавалі "Бабулі за вас!" і "Жыве Беларусь!", размаўлялі са студэнтамі, зычылі ім вучыцца на дзясяткі.

Пасьля калёна пайшла далей па праспэкце Незалежнасьці. На плошчы Якуба Коласа калёна праскандавала "Кожны панядзелак!", і людзі пачалі разыходзіцца.

 


На 19 чалавек завялі крымінальныя справы за распаўсюд зьвестак

аб супрацоўніках міліцыі


У дачыненьні да 19 грамадзян Беларусі, якія распаўсюджвалі ў інтэрнэце зьвесткі пра супрацоўнікаў міліцыі, завялі крымінальныя справы, паведаміла прэс-служба ГУУС Менгарвыканкаму.

Міліцыя працягвае шукаць тых, хто на розных інтэрнэт-рэсурсах публікуе зьвесткі пра супрацоўнікаў міліцыі і іх сваякоў, абражае і пагражае праваахоўнікам, удакладняецца ў паведамленьні.

У сярэдзіне верасьня міністар унутраных спраў Беларусі Юры Караеў накіраваў у пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зварот, у якім распавёў пра неабароненасьць сваіх супрацоўнікаў, якія выступаюць сьведкамі падчас адміністрацыйных працэсаў, і прапанаваў зьмяніць закон, каб абраніць іх і іхныя сем’і.

Сярод іншага Караеў прапанаваў шэраг захадаў для гарантаваньня міліцыянтаў, якія выступаюць сьведкамі на судах: неразгалошваньне іх асабістай інфармацыі, вызваленьне ад яўкі ў суд, закрыты разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэньні, забарона на выдачу зьвестак.

Пасьля гэтага на судах супраць удзельнікаў акцый пратэсту і апанэнтаў рэжыму пачалі сьведчыць людзі ў балаклавах, якія называліся выдуманымі імёнамі накшталт "Іваноў Іван Іванавіч".

 


Міліцыя сьцьвярджае, што знайшла пратэстоўцаў, якія "атакавалі" вадамёт


Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС выявілі асобы тых, хто спрычыніўся да паломкі спэцтранспарту, сьцьвярджае прадстаўніца сілавога ведамства Вольга Чамаданава.

Па яе словах, 27-рочны жыхар Столінскага раёну падчас акцыі 4 кастрычніка ў Менску разукамплектаваў вадамёт (вырваў гідрапомпы), а 26-рочны мянчук закідаў транспарт камянямі.

Яшчэ двух 21-рочных маладзёнаў зь Нясьвіжа і Магілёва падазраюць у тым, што заклеілі аб’ектыў камэры вонкавага назіраньня на будынку Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў. Трэці саўдзельнік высьвятляецца.

Усіх іх затрымалі і зьмясьцілі ў ІЧУ, склалі на іх адміністрацыйныя пратаколы за парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Фантанава (Чамадан) ўдакладніла, што некаторыя затрыманыя былі "актыўнымі ўдзельнікамі жнівеньскіх масавых беспарадкаў" у Менску, у сувязі з чым цяпер праходзяць як фігуранты крымінальнай справы.

 


У Гомлі міліцыянты затрымалі актывіста Дзяніса Кобрусева


У Гомлі 5 кастрычніка затрымалі мясцовага актывіста і эколяга Дзяніса Кобрусева. У яго доме правялі ператрус, забралі тэхніку. Пра гэта расказала жонка затрыманага Сьвятлана.

Ператрус пачалі а 13-й гадзіне, дадому да актывіста прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, амапавец і людзі ў цывільным. З дому забралі ноўтбукі і тэлефоны, а Кобрусева адвезьлі ў Цэнтральны РАУС.

Як паведаміла ягоная жонка Сьвятлана, па вэрсіі міліцыі яе муж быў адміністратарам тэлеграм-чату "Гомель Перемен" і "разьмяшчаў там заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях".

Вядома таксама, што Кобрусеў уваходзіў у склад Гомельскай каардынацыйнай рады, дзейнасьць якой цяпер прыпынена.

 


У рэдакцыі "Сильных новостей" забралі ўсю тэхніку,
аднаго з журналістаў пакаралі арыштам на 15 сутак


5 кастрычніка ў рэдакцыі "Сильных новостей" прайшоў "агляд працоўнага месца Ганны Якштас", — так міліцыя назвала ператрус у рэдакцыі.

Заснавальнік сайту "Сильные новости" Пятро Кузьняцоў распавеў, што ў дзьверы офісу 5 кастрычніка па абедзе пагрукала "жанчына з домаўпраўленьня". Калі ім адчынілі дзьверы, у офіс заскочылі супрацоўнікі міліцыі і АМАП.

— Сярод іх быў нехта ў цывільным, падобны да супрацоўніка КДБ. Ён падбег да мяне і пачаў фізычна вырываць з рук ноўтбук. Я не аддаваў, тады ён паклікаў супрацоўнікаў АМАП: "пацаны, пацаны, дапамажыце!" — і яны забралі ноўтбук.

Была пастанова пракурора на агляд працоўнага месца Ганны Якштас, а па выніку ў нас забралі ўсю тэхніку і ўсё мабільныя тэлефоны, — патлумачыў Пятро Кузьняцоў.

Такія дзеяньні Пятро Кузьняцоў ацэньвае як псыхалягічны ціск на рэдакцыю, спробы "пакапацца" і знайсьці нешта, каб ці закрыць сайт, ці падвесьці яго дзейнасьць пад крымінальны артыкул.

Тым часам стала вядома, што супрацоўніка "Сильных новостей" Дзяніса Якштаса пакаралі арыштам на 15 сутак. Такое рашэньне вынес суд Савецкага раёну Гомля.

Яшчэ двое журналістак "Сильных новостей" — галоўны рэдактар Ганна Якштас і журналістка Надзея Пужынская — знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў чаканьні суду. Усіх траіх затрымалі 4 кастрычніка падчас асьвятленьня акцыі ў Гомлі.

 


Ціханоўская выступіла за пашырэньне санкцыйнага сьпісу


Былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі лічыць, што санкцыйных сьпіс, прыняты Эўразьвязам у дачыненьні да афіцыйных асобаў Беларусі, неабходна пашырыць.

Такое меркаваньне Ціханоўская выказала ў апублікаваным у панядзелак інтэрвію выданьню Spiegel напярэдадні сустрэчы з канцлеркай ФРГ Ангелай Мэркель.

— Гэта перамога, але ўсё ж толькі пачатак, паколькі ў гэтым сьпісе толькі 40 чалавек. Гэты сьпіс неабходна пашырыць, бо я ўпэўненая, што людзей, адказных за фальсыфікацыю выбараў і жорсткасьць, значна больш, — падкрэсьліла Ціханоўская.

Пры гэтым яна дадала, што калі ў бліжэйшы час сытуацыя ў краіне ня зьменіцца, то неабходна ўвесьці адрасныя эканамічныя санкцыі "супраць кампаній або асоб, якія фінансава падтрымліваюць рэжым у Беларусі".

 


Літва ўсё ж адклікае амбасадара зь Менску для кансультацый

 

Паводле міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса, рашэньне адклікаць амбасадараў зь Менску для кансультацыяў прынятае сумесна з польскімі калегамі, паведамляе МЗС Літвы.

Паводле Лінкявічуса, дамоўленасьць аб тым, каб не скарачаць штат, прынамсі пакуль не дасягнутая, але калі Беларусь працягне настойваць на гэтым, будуць зробленыя "люстраныя" захады.

 


ЭЗ адклікаў частку паслоў зь Менску, — міністар замежных справаў Польшчы


Эўразьвяз вырашыў адклікаць зь Менску некаторых паслоў, паведаміў у панядзелак увечары міністар замежных справаў Польшчы Зьбігнеў Раў.

"У кансультацыі з Эўрапейскай службай зьнешніх дзеяньняў і дзяржавамі-чальцамі ЭЗ мы вырашылі адклікаць некаторых акрэдытаваных паслоў у Рэспубліцы Беларусь для кансультацый", — напісаў кіраўнік польскай дыпляматыі ў Twitter.

Ён таксама падзякаваў "за салідарнасьць, выказаную з Польшчай і Літвой партнэрамі з ЭЗ".

"Падтрымка беларусаў і іх намаганьні па дэмакратызацыі краіны застаюцца прыярытэтам. Нам патрэбныя каналы сувязі і магчымасьці дзейнічаць на карысьць сувэрэннай і дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь. Любыя спробы стыгматызацыі любой дзяржавы-сябра ЭЗ сустрэнуцца з адназначным і салідарным адказам", — сказаў Раў.

Раней пра адкліканьне свайго пасла зь Менску напісаў міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.


"Радыё Свабода", 5 кастрычніка 2020 р.

 


На Акрэсціна будуць прымаць перадачы адзін дзень на тыдзень


Менскі ізалятар часовага ўтрымання на завулку Акрэсціна цяпер будзе прымаць перадачы толькі адзін дзень на тыдзень — па чацвяргах, з 10:00 да 18:00. Усё праз пракляты COVID-19.

Раней перадачы прымаліся кожны будні дзень, але па дзве гадзіны — з 14:00 да 16:00.

Толькі ўчора міліцыя пакінула за кратамі да суда 258 затрыманых па ўсёй краіне пратэстоўцаў. Частка з іх — у ІЧУ на Акрэсціна.


"Эўрарадыё", 5 кастрычніка 2020 р.

 


Супрацоўнікам кааператыву "Лістоўка" далі па 15 дзён арышту


Супрацоўнікам друкарнага кааператыву "Лістоўка" Канстанціну Несцяровічу і Яўгену Дзяткоўскаму далі па 15 дзён адміністрацыйнага арышту.

Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных непрапрыемствах 23 жніўня і 23 верасня.

Сведкаю на працэсах выступіў міліцыянт Аляксандровіч Аляксандр Аляксандравіч, чые дадзеныя былі замененыя дзеля ўласнай бяспекі.

Хлапцоў затрымалі ў пятніцу раніцай невядомыя проста на працоўным месцы. Кааператыў "Лістоўка" друкаваў пратэстовыя плакаты і ўлёткі.


"Белсат", 5 кастрычніка 2020 р.

 


Эўрасаюз адклікае частку паслоў


Эўрасаюз вырашыў адклікаць для кансультацый частку паслоў сваіх краін, якія працуюць у Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Раў у Twitter.


"Наша Ніва", 5 кастрычніка 2020 р.

 

 

Менская пракуратура адмовілася расказаць аб расьследаваньні катаваньняў 


У канцы верасьня Міжнародны камітэт у расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі зь ліку беларускіх праваабарончых арганізацыяў запатрабаваў у пракуратуры Менска даць справаздачу аб праведзенай працы.

У адказ на свой зварот праваабаронцы атрымалі ляканічны адказ — патрабаваньні, выкладзеныя ў звароце, задавальненьню не падлягаюць.

"Дадзеныя зьвесткі зьяўляюцца службовай інфармацыяй абмежаванага распаўсюду", — паведаміў у афіцыйным лісьце намесьнік пракурора Менска Казімір Кежун.

Такім чынам, на запыт пра дзеяньні гарадзкой пракуратуры для праверкі ўмоваў утрыманьня ў ЦІП і ІЧУ за жнівень 2020 року атрыманая цынічная адпіска, кажа Вікторыя Фёдарава, кіраўніца "Прававой ініцыятывы", адной з арганізацый-заснавальніц камітэту.

— Інфармацыя аб катаваньнях у Беларусі ўразіла ўвесь сьвет. Пякельныя ўмовы, у якіх утрымліваліся затрыманыя, не адпавядаюць ня толькі міжнародным стандартам, а і беларускаму заканадаўству. Установы на завулку Акрэсьціна ня проста так называюць катавальнямі: перанаселенасьць камэр у 10 разоў, адсутнасьць ежы і вады, зьбіцьцё — толькі нямногае, з чым сутыкнуліся мірныя пратэстоўцы, — камэнтуе Вікторы Фёдарава.

Згодна з законам аб пракуратуры, пры ажыцьцяўленні нагляду за выкананьнем заканадаўства пракурор мае права бесперашкодна ўваходзіць на аб’екты дзяржаўных органаў, патрабаваць ад службовых асобаў тлумачэньні пра абставіны, зьвязаных з парушэньнем заканадаўства.

— Нягледзячы на гэта, праз два месяцы пасьля таго, як стала вядома пра зьверствы на Акрэсьціна, у публічных крыніцах не зьявілася ніякай інфармацыі аб праведзенай пракуратурай працы па наведваньні ЦІП і ІЧУ, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян. Сыходзячы з закону аб пракуратуры, пракурорскі работнік дзейнічае галосна і адкрыта. Такім чынам, у выпадку адпаведнага запыту грамадзкасьці павінна быць агучаная інфармацыя. Спроба яе схаваць сьведчыць пра адно: пракуратура не зрабіла нічога, — лічыць Вікторыя Фёдарава.

Аб рэакцыі іншых службовых асобаў на катаваньні Міжнародны камітэт у расьсьледаваньні катаванняў падрабязна раскажа ў сваёй прамежкавай справаздачы.


"Радыё Свабода", 6 кастрычніка 2020 р.

 


"Кібер-партызаны" збіраюцца ўдарыць па беларускіх банках


Яны заклікаюць беларусаў здымаць грошы з рахункаў.

"Кібер-партызаны" распаўсюдзілі паведамленне, у якім папярэджваюць грамадзян аб укараненні віруснага ПА у банкаўскую сістэму краіны. Прыводзім тэкст паведамлення:

"Паважаныя грамадзяне Беларусі!

Увесь гэты час "сіняя каманда" працавала над вірусным ПА для банкаўскіх сістэм, як Вы ўжо здагадаліся, гэта траян, разлічаны на масавае ўкараненне ў банкаматы.

Рэкамендацыі:

Да канца працоўнага тыдня забраць усю валюту з абменнікаў.
Абнаявіць банкаўскія карты.
Адклікаць дэпазіты з рахункаў дзяржаўных банкаў.

Неадкладна.

Да 17:00 гэтай пятніцы з боку кібер-партызан пагрозы для банкаўскай сістэмы няма".

 


Студэнты БДУ выйшлі на акцыю пратэсту новага тыпу


"Сядзячы" страйк студэнтаў атрымаў сваё развіццё.

Сядзячая акцыя студэнтаў БДУ атрымала развіццё фармату: зараз студэнты частуюцца гарбатай, падпісваюць паштоўкі.

На фота, якое апублікаваў тэлеграм-канал "Студэнцкая думка", студэнты журфака і ФФСН БДУ выйшлі на піццё гарбаты.


"Хартыя’97%", 6 кастрычніка 2020 р.

 

 

Жыхары менскага двара закідалі сілавікоў яйкамі


Учора група "патрыётаў" прыехала ў квартал "Каскад" змагацца з БЧБ-сімволікай. Калі жыхары квартала паспрабавалі спыніць іх, высветлілася, што "патрыёты" дзейнічаюць пад аховай узброеных сілавікоў у балаклавах. Двое хлопцаў, якія здымалі ўсё на відэа, былі затрыманыя.

Тады з вокнаў у нязваных "гасцей двара" паляцелі яйкі. Гэта раз'ятрыла сілавікоў, яны пачалі свяціць у вокны, улезлі на дах дома і сачылі адтуль, а таксама крычалі: "Выходзь сюды, пагаворым!".

Няўжо яны думалі, што ў адказ пачуюць нешта акрамя "Пайшлі вон!"?


"Эўрарадыё", 6 кастрычніка 2020 р.

 

 

"Драпежнікі" ў Менску. Арышты праз увезеныя маскалямі вадамёты


5 кастрычніка МУС Беларусі паведаміла, што затрыманыя 5 пратэстоўцаў, якія падазраюцца ў пашкоджаньні вадамёта падчас маршу ў падтрымку палітвязьняў у нядзелю. Іх абвінавачваюць у грубым парушэньні грамадзкага парадку, паведамляе прэсавая сакратарка МУС Вольга Фантанава (Чамадан[ава]).

У паведамленьні МУС гаворыцца, што "маладыя людзі каардынавалі натоўп, а таксама ўдзельнічалі ў счэпцы і блякаваньні дарожнага руху. Акрамя таго, 27-рочны жыхар Столінскага раёну разукамплектаваў вадамёт (вырваў гідрапомпы), а 26-рочны мянчук закідаў спэцтэхніку камянямі. Яшчэ двое 21-рочных маладых людзей зь Нясьвіжа і Магілёва падазраюцца ў тым, што заклеілі аб’ектыў камэры вонкавага назіраньня на будынку Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў".

27-рочнага Мікіту Ігнацюка, які ня ўдзельнічаў у пашкоджаньні вадамёта, а пасьля сфатаграфаваўся з гідрантам, затрымалі таксама. Яго здымак разышоўся ў сацсетках, і хоць твар Мікіты быў размыты, яго знайшлі, затрымалі і асудзілі на 15 сутак, абвінаваціўшы ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Усе гэтыя арышты зьвязаныя з падзеямі, якія адбыліся падчас нядзельнай дэманстрацыі ў Менску. Частка пратэстоўцаў ня стала мірыцца з тым, што супраць іх выкарыстоўваюць вадамёт. Чацьвёра хлопцаў атачылі яго і на хаду адчынілі вечка ўнутраных адсекаў, выцягнулі адтуль кантэйнэры з фарбай і вылілі на асфальт. Гэтая фарба мае спэцыфічны пах і выкарыстоўваецца для падфарбоўваньня вады, каб пазначаць дэманстрантаў і пазьней мець доказы іх удзелу ў несанкцыянаваным мітынгу.

Акрамя фарбы, пратэстоўцы вырвалі зь люку гідрапомпы, пасьля чаго фантан вады стаў біць ня ўбок, а ўверх. Прысутныя крычалі: "Вадамёт-кіт!".

Вадамёты, якія выкарыстоўваліся ў Менску супраць маніфэстантаў, — канадзкай вытворчасьці. Цэлую партыю такіх вадзяных гарматаў беларускія сілавікі закупілі некалькі рокаў таму для разгону масавых акцыяў пратэсту. Паколькі ў заходніх краінах дзейнічае эмбарга на пастаўкі ў Беларусь як узбраеньня, так і сродкаў, якія могуць выкарыстоўвацца для рэпрэсіяў унутры краіны, пастаўкі ажыцьцяўляліся празь фірму-пасярэдніка, адкрытую маскалямі.

Сучасныя вадзяныя гарматы вытворчасьці кампаніі StreitGroupCompany ўпершыню былі паказаныя на міжнароднай выставе ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі IDEX у Абу-Дабі ў 2013 роке. У Менску яны зьявіліся падчас "антыдармаедзкіх" пратэстаў 2017 року. "Драпежнік" можа ня толькі расьсеяць натоўп, але і разбурыць барыкаду.

StreitGroup — канадзка-эмірацкая кампанія, якую заснаваў расеец Герман Гутараў. Цяпер у яго канадзкае грамадзянства, а пражывае ён у ААЭ.

Па дадзеных "Эўрарадыё", StreitGroup абыходзіць канадзкае эмбарга на пастаўкі зброі, бо асноўная вытворчасьць знаходзіцца па-за межамі Канады. Цяпер у кампаніі 12 прадпрыемстваў і 25 офісаў па ўсім сьвеце. У тым ліку — у ААЭ, Турэччыне, Ярданіі, ЗША і Масковіі.

Герман Гутараў асабіста кіруе StreitGroup. Цэнтар па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP) характарызуе яго як "асобу, зьвязаную з злачыннай дзейнасьцю". ААН неаднаразова абвінавачвала прадпрыемства ў абыходзе эмбарга на пастаўкі зброі.

Канадзкае выданьне The Globe and Mail раней правяло расьсьледаваньне, каб высьветліць, як кампанія змагла паставіць спэцтэхніку ў гарачыя кропкі сьвету ў абыход санкцый. StreitGroup прадавала ўзбраеньне ў многія канфліктныя зоны. Яе бізнэс-інтарэсы засяроджаныя на рынках краін трэцяга сьвету, перш за ўсё ў Азіі і Афрыцы.

У Беларусі вадамёты ўжываюцца практычна кожную нядзелю для разгону акцыяў пратэсту, на вуліцы выганяюць па шэсьць-сем машынаў. Ужо ня першы раз гэтая дарагая спэцтэхніка дае збой. "Вадамёт-кіт", які зь лёгкасьцю разабралі пратэстоўцы, — ня першы, зь якім нешта пайшло ня так. Два тыдні таму іншы такі вадамёт паламаўся ў раёне плошчы Перамогі ў Менску, зь яго выцекла вада.

 


Ціханоўскую абвясьцілі ў крымінальны вышук Масковіі


Сьвятлану Ціханоўскую ў Масковіі абвясьцілі ў крымінальны вышук. Асабістыя зьвесткі Ціханоўскай апублікавалі на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Масковіі.

Вышук зьвязаны з завядзеньнем крымінальнай справы, іншых падрабязнасьцяў няма.

Крыніца ТАСС у праваахоўных органах патлумачыла, што ў вышук Ціханоўскую абвясьцілі на тэрыторыі Беларусі, але вышук распаўсюджваецца і на Масковію, бо гаворка ідзе пра міждзяржаўны вышук.

У Беларусі Ціханоўскую абвінавачваюць у закліках да дзеяньняў, накіраваных супраць нацыянальнай бясьпекі.


"Радыё Свабода", 7 кастрычніка 2020 р.

 


Трое загінулі, 500 выпадкаў катаваньняў, 1800 заяваў пра гвалт —
праваабаронцы расказалі пра Беларусь пасьля выбараў


Ніводнай крымінальнай справы супраць сілавікоў, якія перавысілі службовыя абавязкі, не заведзена, — сьцьвярджаюць праваабаронцы.

Беларускія праваабаронцы прэзэнтавалі даклад "Аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі ў поствыбарчы пэрыяд", які накіраваны дакладчыку, прызначанаму ў рамках Маскоўскага мэханізму АБСЭ.

У падрыхтоўцы дакладу бралі ўдзел Праваабарончы цэнтар "Вясна", Беларускі Хэльсынскі Камітэт, БАЖ у партнэрстве з Усясьветнай арганізацыяй супраць катаваньняў (OMCT) і FIDH.


"Міліцыя абсалютна непрапарцыйна прымяніла спэцсродкі і зброю"


Праваабаронцы прааналізавалі беларускае заканадаўства, у прыватнасьці, Закон аб органах унутраных спраў, які дакладна прапісвае ўсе падставы прымяненьня зброі і абставіны, калі нельга прымяняць зброю. Зброя ня можа выкарыстоўвацца пры вялікім зграмаджэньні людзей, у прысутнасьці жанчын і непаўналетніх. За выключэньнем выпадкаў збройнага нападу, тлумачыць юрыст "Вясны" Валянцін Стэфановіч.

Юрыст адзначыў, што некаторыя віды зброі і спэцсродкаў у Беларусі 9–11 жніўня выкарыстоўваліся ўпершыню. Да прыкладу, гумовыя кулі, ад якіх людзі атрымалі вельмі глыбокія раны. Шырока выкарыстоўваліся і сьвятлашумавыя гранаты.

— Толькі ў Менску па мэдычную дапамогу зьвярнулася больш за 1200 чалавек у першыя 3 дні пасьля выбараў. Многія атрымалі вельмі цяжкія раненьні аскепкамі, маладому чалавеку адарвала ступню.

Міліцыя абсалютна непрапарцыйна сытуацыі ў парушэньне нацыянальнага заканадаўства прымяніла спэцсродкі ва ўмовах вялікай колькасьці людзей, ня выбарачна, — робіць выснову праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч.


Права на жыцьцё: 3 чалавекі загінулі


Як мінімум двух чалавек застрэлілі падчас акцый пратэсту, адзін памёр ад неаказаньня мэдычнай дапамогі, аднаго знайшлі павешаным.

У Менску загінуў Аляксандар Тарайкоўскі — у яго была адкрытая рана грудзей і вялікая страта крыві. Вэрсія міліцыі, што ў яго ў руках было выбуховае прыстасаваньне, была абвергнута відэазапісам.

— Гэта крымінальнае злачынства, павінна быць дадзена прававая ацэнка і заведзена крымінальная справа. Тарайкоўскі быў пазбаўлены жыцьця неабгрунтавана, — перакананы Валянцін Стэфановіч.

У Берасьці Генадзь Шутаў быў забіты з табэльнай зброі, стрэлам зь пісталета ў галаву. Першасная афіцыйная вэрсія, што ён нападаў на супрацоўніка міліцыі, была абвергнута двума відэа.

Аляксандар Віхор у Гомлі спачатку быў дастаўлены з аўтазака ў псыхбальніцу. Потым яго даставілі ў звычайны шпіталь, дзе ён памёр. Крымінальнай справы таксама не распачыналі. Праводзіцца праверка, кажа далей Валянцін Стэфановіч.

— На ўсе нашы запыты нам адказвалі, што інфармацыя непублічная і да яе абмежаваны доступ. А пракуратура адказала, што наагул не валодае інфармацыяй. Таму мы патрабуем прадставіць поўную інфармацыю аб пацярпелых і колькасьці загінулых, — кажа Валянцін Стэфановіч.

Зафіксавана больш за 500 выпадкаў катаваньняў, 1800 чалавек зьвярнуліся ў сьледчыя органыУ цэнтры ўвагі ў дакладзе — катаваньні і жорсткае абыходжаньне з затрыманымі.

Катаваньні прымяняліся паўсюль: у ізалятарах часовага ўтрыманьня, у ЦІП, райаддзелах міліцыі, пастарунках, турмах. Пералік паказвае маштаб абсалютна ідэнтычных дзеяньняў сілавікоў і ў Менску, і ў абласных местах, і ў райцэнтрах.

— Аднолькава катавалі і ў Менску, і ў Лідзе. Аналіз паказвае, што вялікая колькасьць ахвяр былі выпадковымі людзьмі.

Прычым сярод выпадковых вылучаліся пэўныя людзі (у якіх была сымболіка, якія карысталіся пэўнымі тэлеграм-каналамі, у тэлефонах якіх былі фота затрыманьняў). Брутальна абыходзіліся з тымі, хто аказваў дапамогу пацярпелым, з валянтэрамі. Катавалі людзей зь незвычайным зьнешнім выглядам: пірсінгам, каляровымі валасамі.

Неадэкватна жорсткае стаўленьне было да журналістаў, фатографаў, блогераў, — пералічвае катэгорыі ахвяр Павал Сапелка.

Праваабаронцы апыталі больш за 500 чалавек, якія сьведчылі пра катаваньні толькі ў Менску. Ёсьць відэаінтэрвію, шматлікія фота зьнявечаных, зьбітых, мэдычныя дакумэнты — даведкі, зафіксаваныя пабоі, траўмы, раненьні.

На думку юрыста Паўла Сапелкі, катаваньні мелі масавы характар, былі палітычна матываваныя. Аднак знайсьці канкрэтных выканаўцаў цалкам магчыма — зьвестак хапае.

Тэрмін даўнасьці па гэтых справах — 10 рокаў. Вынікі праверак таксама павінны захоўвацца як мінімум 10 рокаў, таму ўсё ж ёсьць надзея на расьсьледаваньне, перакананы Павал Сапелка.

Адзначана 300 парушэньняў правоў журналістаў, 180 выпадкаў затрыманьня журналістаўПрадстаўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Сяховіч нагадала, што крымінальныя справы супраць 9 блогераў былі заведзеныя яшчэ да выбараў.

Замежных журналістаў на выбары ў Беларусь папросту не акрэдытоўвалі — каля 100 заявак на акрэдытацыю не былі разгледжаныя МЗС. Прынамсі 50 журналістаў не маглі ўехаць у Беларусь, іх спынілі на мяжы.

Беларуская асацыяцыя журналістаў зафіксавала з 9 жніўня больш за 300 парушэньняў правоў журналістаў, 180 выпадкаў затрыманьняў. Кожны трэці затрыманы журналіст казаў пра гвалт пры затрыманьні.

— Толькі ў адзін дзень — 27 жніўня — у Менску і Берасьці было затрымана 47 журналістаў. Нягледзячы на тое, што ёсьць артыкул "Перашкоды дзеяньням журналістаў", ніводнай крымінальнай справы не заведзена.

Журналістку Натальлю Лубнеўскую падчас працы прыцэльна паранілі гумовай куляй — справу таксама не заводзілі, праверку зноў працягнулі. 23 верасьня завялі справу на галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча паводле артыкула 188 КК (паклёп. — "Р.С.".).

Пазбаўленьне акрэдытацыі ўсіх замежных журналістаў — наагул беспрэцэдэнтнае дзеяньне беларускага МЗС, цяпер замежныя журналісты ў Беларусі легальна працаваць ня могуць, — нагадала Вольга Сяховіч.


Нават у парлямэнтароў няма інструмэнтаў узьдзеяньня на сілавікоў


Прааналізаваўшы даклад і іншыя абставіны, праваабаронцы зрабілі выснову: гэта былі ня проста "эксцэсы выканаўцы", ня проста асобныя садысцкія дзеяньні асобных службоўцаў.

— Гэта мэтанакіраваная ўстаноўка сілавых структур і дазвол дзяржавы на тое, каб такія дзеяньні былі. Так, затрымлівалі — выпадкова, а білі — мэтанакіравана.

Пры такіх абставінах цяжка чакаць, што сілавікі, праваахоўнікі самі пачнуць супраць сябе разбор, завядуць крымінальныя справы, запусьцяць тыя працэдуры, якія дакладна і адназначна прапісаныя ў беларускім крымінальным заканадаўстве.

Таму ніводная крымінальная справа не заведзеная, — канстатуе прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак.

Ён расказаў, як праваабаронцы 14 жніўня сустракаліся з групай парлямэнтароў, казалі, што факты ня згубяцца, замаўчаць не атрымаецца. Праваабаронцы настойвалі, што парлямэнт павінен умяшацца.

— Аднак у кулюарах нам сказалі: у нас няма інструмэнтаў узьдзеяньня на сілавікоў. Каб трапіць на Акрэсьціна, дэпутатам патрэбны дазвол МУС. Хто ж нам дасьць яго?

Мы казалі, што для таго, каб у грамадзтве вярнуць давер да ўлады, трэба вызваліць палітзьняволеных, запусьціць працэс расьсьледаваньня катаваньняў, забойстваў, запусьціць крымінальныя справы. Толькі тады можа быць распачаты дыялёг паміж грамадзтвам і ўладай, — сказаў Алег Гулак.


"Сыстэма заснаваная на фальсыфікацыях, беззаконьні

і беспакаранасьціі кіруецца вышэйшымі ўладамі"


Беларусь груба парушае міжнародныя стандарты і яшчэ грубей парушае сваё нацыянальнае заканадаўства, кажа праваабаронца.

— Заведзена каля 300 спраў супраць людзей, якія дэманструюць сваю нязгодную пазыцыю, якая не падабаецца ўладам. Па любой драбязе заводзяцца крымінальныя справы. І нічога аб катаваньнях.

Гэтая сыстэма заснаваная на фальсыфікацыях, беззаконьні і беспакаранасьці, мэтанакіравана створана і кіруецца вышэйшымі ўладамі.

Улады баяцца, што калі кагосьці пакараюць, сыстэма перастане працаваць. З другога боку, паўтаруся, сыстэма створаная і кіруецца вышэйшым кіраўніцтвам, і з прычыны саўдзелу ў гэтых усіх беззаконьнях і злачынствах не праводзяцца законныя працэдуры, — перакананы праваабаронца Алег Гулак.

 


Уначы ў Жодзіне гарэлі дзьверы пракуратуры


А трэцяй гадзіне ночы ў Жодзіне гарэлі плястыкавыя дзьверы пракуратуры.

Пажар пашкодзіў 0,1 м2 дзьвярэй. Пацярпелых няма. Прычыну высьвятляюць.

Зраніцы пракуратура была ачэпленая, працавалі экспэрты і сьледчыя. На белых уваходных дзьвярах відаць чорныя сьляды, паведаміў ex-press.by.

 


Затрымалі экс-лідэра АГП, прадстаўніка Ціханоўскай Анатоля Лябедзьку


Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька затрыманы 8 кастрычніка за адміністрацыйнае правапарушэньне.

— Лябедзька затрыманы за ўчыненьне адміністрацыйнага правапарушэньня, — паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкаму Натальля Ганусевіч.

Удзень 8 кастрычніка паплечнікі Анатоля Лябедзькі паведамілі пра яго магчымае затрыманьне. Як сказаў БелаПАН выканаўца абавязкаў старшыні АГП Мікалай Казлоў, Лябедзька не прыйшоў на прызначаную сустрэчу і зь ім ужо каля паўтары гадзіны ня могуць зьвязацца праз тэлефон — нумар недаступны. Родныя Лябедзькі таксама ня ведалі, дзе ён, і не маглі зь ім зьвязацца.

Былы палітвязень, былы старшыня АГП, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га і 13-га скліканьняў Анатоль Лябедзька цяпер узначальвае цэнтар дасьледаваньняў і прагнозаў разьвіцьця "Эўрапейскі дыялёг". Ён таксама каардынатар Грамадзкай канстытуцыйнай камісіі, якая займаецца распрацоўкай праекту зьмяненьняў і дапаўненьняў у Канстытуцыю ў рэдакцыі 1994 року.

5 кастрычніка стала вядома, што экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прызначыла Лябедзьку адным са сваіх прадстаўнікоў па канстытуцыйнай рэформе.

 


МУС Беларусі пацьвердзіла, што Ціханоўскую абвясьцілі ў міждзяржаўны вышук


Афіцыйная прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чамаданава пацьвердзіла Interfax.by, што Сьвятлану Ціханоўскую абвясьцілі ў міждзяржаўны вышук.

Іншых акалічнасьцяў Чамаданава не назвала і параіла зьвярнуцца ў Сьледчы камітэт, дзе сытуацыю пакуль не камэнтуюць.

Зь якой прычыны Ціханоўскую абвясьцілі ў вышук, па-ранейшаму невядома.


"Радыё Свабода", 8 кастрычніка 2020 р.

 


Адкрыты ліст Паліны Шарэнды Святлане Ціханоўскай


Толькі эканамічныя санкцыі супраць рэжыму абароняць беларусаў.

Актывістка грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Паліна Шарэнда-Панасюк звярнулася з адкрытым лістом да Святланы Ціханоўскай:

— Добры дзень, Святлана! Мяне клічуць Паліна, завочна мы з вамі знаёмыя. І чымсьці падобныя — у мяне таксама двое дзяцей і мужа вельмі часта кідаюць у турму. Яго завуць Андрэй Шарэнда, ён адседзеў паводле палітычных артыкулаў ужо 55 дзён і няма ніякай гарантыі, што не дададуць яшчэ 15, а потым яшчэ.

Наш берасцейскі ІЧУ — гэта дзесяць цёмных, пракураных камер у сутарэнным памяшканні, перапоўненых пасля хапуна, з кругласутачным цьмяным святлом, там цяжка прабыць і тры дні, не кажучы пра месяц...

З дзецьмі я даю рады сама, садок, школа, а па нядзелях я хаджу на Маршы, і за гэта ў аддзел адукацыі мясцовая рэжымная шаўкі накрэмзалі на мяне данос, маўляў, разбярыцеся, прыміце меры. Але я на пасяджэнне камісіі ў справах непаўналетніх прыйшла не адна, а з дзясяткамі іншых берасцейцаў, якім цікава было пачуць, як за выказванне сваіх палітычных поглядаў можна шантажаваць бацькоў дзецьмі. Цёткі ў камісіі да такой камунікацыі не звыклі і не ўтрымаліся, і мае дзеці дзякуючы народнай салідарнасці засталіся са мной.

Наогул, за паўтара месяца восені ў Беларусі адбылося шмат падобных гісторый: гэта нядаўні абуральны выпадак з сынам Алены Лазарчык, з сям'ёй з Гомеля, у якой забралі пецярых (!) дзяцей, мая знаёмая, маці траіх дзяцей, правяла ў ІЧУ амаль чацвёра сутак нібыта "да суду", у гэтую нядзелю ў Гародні карнікамі была схопленая 13-рочная дзяўчынка, толькі таму што заступілася за бацьку. А колькі яшчэ ёсць гісторый, якія не патрапілі ў праваабарончыя хронікі?

Святлана, тэхнічна, дэ-юрэ, вы абраны прэзідэнт Беларусі, хоць вам і няёмка адчуваць або называць сябе так. Але за вас прагаласавалі без перабольшання мільёны беларусаў, нават я схадзіла на ўчастак упершыню з 1994 року і аддала вам свой голас. А што абавязаны рабіць абраны прэзідэнт? Правільна, прыслухоўвацца да сваіх выбарцаў, абараняць іх.

Беларусы мараць пра Свабоду. Менавіта дзеля яе яны штодзённа партызанамі ў дварах, выходзяць на штотыднёвыя Маршы, рызыкуючы збіццём, турмой, дзецьмі і нават жыццём. У вашых сілах абараніць іх ад далейшага гвалту! Дзякуй, што настаялі на персанальных санкцыях супраць самых адыёзных паслугачоў чатыры разы ўзурпатара, дзякуй, што патрабуеце пашырэння гэтых санкцый. Можа быць, варта пайсці яшчэ далей і прызнаць АМАП злачыннай арганізацыяй, як свой час SS Гітлера. Спадзяюся, у будучыні народ Беларусі гэтага даможацца.

А цяпер пра галоўнае, Святлана. Сказаўшы А, вы не кажаце Б. Адмаўляючы эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лу-какі, вы, на жаль, не абараняеце сваіх выбарцаў ад нейкіх міфічных эканамічных нягод, а развязваеце ўладам рукі для далейшага гвалту. Мне хочацца верыць, што вы робіце гэта не па сваёй волі. Нам, жанчынам, прасцей ахвяраваць сабой, чым быць шантажаванымі жыццём дзяцей і мужа. Такі шантаж невыносны. Але гатовая вы ўзяць на сябе яшчэ тысячы збітых і скалечаных беларусаў, тысячы тых, што сядзіць у турмах, дзяцей, адабраных у бацькоў?

Калі адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта Рональда Рэйгана ўвяла сапраўдныя эканамічныя санкцыі супраць СССР, ён раскідаўся. Дзясяткі краін, сотні мільёнаў людзей набылі свабоду.

Святлана, гісторыя дала вам унікальны шанец гаварыць ад асобы беларусаў з сусветнымі лідарамі. Будзьце яго вартыя, набярыцеся мужнасці. Эканамічныя санкцыі супраць дыктатуры — гэта гарантыя таго, што наш пратэст увойдзе ў гісторыю мірным ад пачатку да канца, бо цярпенне людзей не бязмежна і калісьці ім надакучыць быць хлопчыкамі і дзяўчынкамі для біцця. Нарэшце, што тычыцца асабіста нас: эканамічныя санкцыі — гэта ключ ад турмы, у якой сядзяць нашы мужы. Скарыстайцеся ім!

 


Тысячы беларусаў байкатуюць аплату ЖКП


У краіне адбываецца нешта ўнікальнае.

У Менску падскочыла колькасць вінаватых за камунальныя паслугі. Са жніўня 2020 року, калі Лу-кака рызыкнуў крывёю і смерцямі здушыць пратэсты пасля выбараў, байкот аплаце ЖКП абвясцілі дзясяткі тысяч сем'яў. З беларусамі адбываецца нешта ўнікальнае. Naviny.by высветлілі, што менавіта.

Магчымасць ацаніць, як моцна на народ падзейнічалі заклікі перастаць фінансаваць дыктатуру Лу-какі, з'явілася разам са свежай статыстыкай вінаватых за камунальныя паслугі. Толькі ў Менску прырост за жнівень вымяраецца больш чым 28 тысячамі асабовых рахункаў.


З палітычных матываў


На запыт журналістаў аддзел спагнання дэбіторскай запазычанасці "Адзінага разлікова-касавага цэнтра Менска" паведаміў свежыя звесткі.

У параўнанні з ліпенем дзель тых, хто наважыў не плаціць "камуналку" ў жніўні, вырасла на 3,53 пункта — да 10,39% ад колькасці жыллёвых гаспадарак.

Рахункі за камунальныя паслугі ў жніўні выставілі 798 366 жыллёвым гаспадаркам менчукоў. Таму мяркуем, што больш чым 28 тысяч сем'яў, якія апынуліся ў ліку вінаватых за жнівень, байкатуе аплату ЖКП з палітычных матываў. На свой страх і рызыку.

 


Беларускія працоўныя масава выходзяць з лукашэнкаўскіх прафзвязаў


Яны пераходзяць у незалежныя прафзвязы.

Супрацоўнікі Наваполацкага ААТ "Нафтан" прадаўжаюць пераходзіць у Беларускі незалежны прафзвяз.

— Пачынаючы з 17 жніўня, пасля выхаду працоўных да заводакіраўніцтва, да нас сталі прыходзіць людзі. За гэты перыяд у "першасную арганізацыю" ўступілі ўжо 330 чалавек. Часам за дзень прыходзяць дваццаць чалавек, — расказаў "Салідарнасці" сакратар-скарбнік першаснай арганізацыі БНП ААТ "Нафтан" Зміцер Кайро.

Супрацоўнікі прадпрыемства прызнаюцца, што пасля ўступлення ў Беларускі незалежны прафзвяз на многіх робіцца маральны ціск. У асабістых гутарках кіраўнікі намякаюць на праблемы, якія могуць узнікнуць на іспытах пры здачы на допуск і пры падаўжэнні кантракту.

Тым не менш, нягледзячы на прэсінг на месцах, у шэрагі незалежнага прафзвязу сталі пераходзіць не толькі нафтавікі.

— Заявы паступаюць кожны дзень, мы ўвесь час арганізуем на прадпрыемствах новых людзей, — адзначае старшыня БНП Максім Пазнякоў. — За час пасля выбараў больш за тысячу чалавек ўступілі ў БНП. Больш за 300 нафтавікоў, прыкладна столькі ж прыйшло ў Горадні з ААТ "Гродна Азот", блізу 200 чалавек з "Беларуськалія".

Першасная прафзвязная арганізацыя цяпер ствараецца ў Жлобіне (БМЗ). Там, паводле словаў прафзвязнага лідара, ужо ёсць 50 заяваў.

Настрой у працоўных цяпер розны. Вядома, што на ААТ "Нафтан" 3,5 тысячы чалавек напярэдадні падпісаліся пад зваротам пра непрызнанне вынікаў мінулых выбараў, адстаўку Лу-какі і ЦВК.

Аднак, як стала вядомай крыніцам, на тых, хто падпісаўся, чыніцца ціск, частка працоўных адклікала подпісы.

— Каб абараніць гэтых людзей, была прынятая пастанова палічыць подпісы, задакументаваць іх колькасць і знішчыць. Застаўся пратакол падліку подпісаў, які адлюстроўвае пазіцыю людзей, — расказаў супрацоўнік прадпрыемства, які прасіў не называць ягонага імя. — Гэтая пазіцыя не змянілася, але ёсць тыя, хто прадаўжае дзейнічаць адкрыта, а ёсць людзі, якія падтрымліваюць толькі маральна, таму што адкрыта гэтага рабіць не могуць з шэрагу прычынаў.

У БНП мяркуюць, што дапамагчы выйсці з становішча можа ўсеагульная салідарнасць.

— Абарона людзей будзе залежаць ад іх салідарнасці і жадання абараняцца. Мы, у сваю чаргу, вядома, будзем дапамагаць. Наша задача іх аб'яднаць, даць інструмент у выглядзе прафзвязу і навучыць, як праз прафзвяз абараняць свае інтарэсы, — адзначыў старшыня БНП Максім Пазнякоў.

Ён расказаў, што БНП, нягледзячы на розныя перашкоды, прадаўжае пашырацца, таму што з'яўляецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным прафзвязам, якія страцілі давер.

— Вельмі складана цяпер рэгістраваць новыя першасныя арганізацыі. Проста цяпер у нас у працэсе рэгістрацыі яшчэ дзве "пяршоўкі" айцішнікаў. Намі выкананыя ўсе фармальнасці, пададзеныя ўсе неабходныя дакументы і ў рамках закону прычынаў адмовіць нам няма, — адзначае Максім Пазнякоў. — Людзі на прадпрыемствах сапраўды цалкам расчараваныя ў дзяржаўных прафзвязах, нарэшце ўсвядомілі іх нікчэмнасць і тое, што яны з'яўляюцца толькі прыдаткам дзяржавы, які кантралюе настрой у калектыве і не дае людзям самім змагацца за свае правы, адстойваць свае інтарэсы.

Несправядлівасць, якая адбылася з выбарамі, і той гвалт ускалыхнуў людзей.

— Яны абураныя, і самыя актыўныя цяпер займаюцца стварэннем на прадпрыемствах незалежных прафзвязаў, таму што ў асноўным людзі разумеюць: калі на працы будзе ўсё добра, то і ў жыцці ўсё будзе добра, — кажа Пазнякоў.

 


Чэхія ўслед за Славакіяй адклікае свайго амбасадара з Беларусі


Амбасадар пакіне Менск прыкладна праз тыдзень

Чэхія адклікае свайго амбасадара ў Беларусі для кансультацый. Томаш Перніцкі пакіне Менск прыкладна праз тыдзень. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу чэшскага МЗС Зузану Штыхаву.

Раней з краіны адклікалі для кансультацый сваіх амбасадараў Літва, Польшча, Эстонія, Латвія, Літва і Славакія.


"Хартыя’97%", 8 кастрычніка 2020 р.

 


За адным з удзельнікаў звароту работнікаў МТЗ прыйшлі наўпрост на працу


Як стала вядома "Новаму Часу", 8 кастрычніка на тэрыторыі Менскага трактарнага завода быў затрыманы 23-рочны фрэзероўшчык Міраслаў Сабчук — у ліку іншых хлопец удзельнічаў у стварэнні звароту работнікаў МТЗ, у якім завадчане асудзілі гвалт і патрабавалі новых сумленных выбараў.

Паводле калегаў, Міраслава выклікалі да кіраўніцтва. Потым прыйшоў майстар, які забраў тэлефон Міраслава, а пасля стала вядома, што хлопца звезлі.

Раней хлопец удзельнічаў у запісу зварота работнікаў МТЗ супраць гвалту і за новыя выбары. На відэа Міраслаў прамаўляе другім. Пакуль невядома, ці звязана затрыманне хлопца з гэтым відэа.


"Новы час", 8 кастрычніка 2020 р.

 


На "Гродна Азот" ізноў пазаштатная сітуацыя


Карэспандэнт паведамляе пра полымя з трубаў на "Гродна Азот". Гэта можа сведчыць пра пазаштатную сітуацыю на адным з цэхаў аміяку, якая прывяла да спынення працы.


"Белсат", 8 кастрычніка 2020 р.

 


Беларусы стварылі сцяг-бот


Беларусы стварылі сцяг-бот, які дапамагае сустрэцца тым, каму патрэбны бчб-сцяг і хто іх шые і прадае:

Літаральна за пару клікаў можна ананімна набыць класічны бчб, бчб з "Пагоняй", а таксама замовіць сцяг свайго раёна ці нацыянальны сцяг любога памеру.

Апроч гэтага, можна купіць "падвешаны" сцяг. Вы яго набываеце, але не забіраеце сабе, а пакідаеце таму, хто не можа купіць сам або ў каго адабралі, скралі, знялі. С — салідарнасць!


"Наша Нiва", 8 кастрычніка 2020 р.

 

 

Расгвардыя і МУС Беларусі правядуць перамовы аб супрацоўніцтве


З маскалёўскага боку распараджэнне пра гэта падпісаў прэм'ер-міністр Масковіі Міхаіл Мішусцін.

Усё ж такі беларускі АМАП так стаміўся разганяць вулічныя пратэсты, што больш не спраўляецца без дапамогі маскалёўскіх калег?


"Эўрарадыё", 8 кастрычніка 2020 р.

 

 

Электронная сістэма беларускіх банкаў дала збой

 

Кліенты банкаў не могуць правесці аплаты, валютна-абменныя аперацыі і іншыя.


Мабільныя прыкладанні "Альфа-Банка" і "БСБ Банка" працуюць з перабоямі. Кліенты банкаў паведамляюць, што не могуць выканаць валютна-абменныя аперацыі, аплаты і іншыя. Пазней чытачы паведаміла таксама пра перабоі ў працы мабільнага прыкладання "Прыёрбанка".


У кол-цэнтры "Альфа-Банка" паведамілі, што "назіраюцца праблемы з працай дадатку, профільныя спецыялісты ўжо займаюцца развязаннем гэтай праблемы і адновяць усё ў самыя кароткія тэрміны".


— На жаль, у тэрмінах не зможам зарыентаваць. Усё залежыць ад тэхнічнай складанасці пытання. Пастараемся ўсё зрабіць як мага хутчэй.


У "БСБ Банку" паведамілі, што з мабільным дадаткам "цяпер тэхнічны збой".
— Яго ўжо ліквідуюць. Калі ласка, чакайце.


У абодвух банках не змаглі зарыентаваць аб прыкладных тэрмінах ліквідацыі непаладак.


Нагадаем, што раней кібер-партызаны распаўсюдзілі паведамленне, у якім папярэдзілі грамадзян аб укараненні віруснага ПА ў банкаўскую сістэму Беларусі.


Хакеры парэкамендавалі ўсім да пятніцы ўжыць наступныя захады:


Да канца працоўнага тыдня неяк забраць усю валюту з абменнікаў.


Абнаявіць банкаўскія карты.


Адклікаць дэпазіты з рахункаў дзяржаўных банкаў.

 


"А мы казалі, што электрычнасць у краіне скончыцца"


Беларускія кібер-партызаны паведамілі ў сваім тэлеграм-канале пра новую атаку на рэжым Лу-какі, якая павінна пачацца праз некалькі гадзінаў.


"А мы казалі, што электрычнасць у краіне скончыцца.


Спытайце ў Лу-какі, чаму АЭС не запусціцца. Да атакі менш за 5 гадзінаў", — паведамілі кібер-партызаны.

 


Часткова прыпыненае будаўніцтва трэцяй лініі метро ў Менску


У Менску часткова прыпыненае будаўніцтва трэцяй лініі метро. Афіцыйная прычына — няма фінансавання.


"Цікава, куды падзеліся грошы? Не на АМАП выпадкова?" — задаецца пытаннем тэлеграм-канал "Баста".

 


Румынія адклікае свайго амбасадара з Беларусі


Пастанова прынятая на знак салідарнасці з Літвой і Польшчай.


Румынія адклікае свайго амбасадара з Менску. Пра гэта ў Twitter паведаміў міністр замежных спраў гэтай краіны Богдан Аўрэску.


"Наважылі адклікаць нашага амбасадара ў Беларусі для кансультацый на знак салідарнасці з Літвой і Польшчай — напісаў міністр. — Беларусь павінна разумець, што выкарыстанне дыпламатычнага ціску на дзяржавы — чальцы ЭЗ не дапаможа дыялогу і не прынясе станоўчых вынікаў".


Раней аб адклiканнi амбасадараў з Менску на знак з фактычна высланымі пасламі Польшчы і Літвы заявілі шэсць краін Эўразвязу — Баўгарыя, Нямеччына, Латвія, Славаччына, Чэхія і Эстонія.

 


Apple зняпраўджвае, што патрабавала выдаліць пратэстныя Telegram-каналы


Кампанія ўступіла ў палеміку з заснавальнікам Telegram Паўлам Дуравым.


Кампанія Apple зняпраўдзіла словы Паўла Дурава, што яна патрабавала выдаліць з Telegram беларускія каналы са звесткамі сілавікоў.


Apple перадала камандзе мэсэнджара скаргі карыстальнікаў, а ў Telegram пагадзіліся іх праверыць і адрэагаваць. Пра гэта піша TJ са спасылкай на прадстаўнікоў Apple.


Карыстальнікі паскардзіліся Apple на раскрыццё асабістых звестак, уключаючы імёны і кантактныя нумары тэлефонаў. Пры гэтым самі людзі не давалі згоды на гэта.


У Apple кажуць, што іх кампанія запатрабавала неадкладна выдаліць усякую інфармацыю, якая раскрывае чыюсьці інфармацыю ў інтэрнэце без згоды гэтых асобаў. Таксама ў адпаведнасці з правіламі App Store выдаляцца павінен кантэнт, накіраваны на канкрэтных людзей.


У кампаніі запэўніваюць, што каманда Telegram не пярэчыла гэтым патрабаванням і нават сама заявіла, што правядзе праверку і зробіць справаздачу пасля расследавання.


8 кастрычніка Павел Дураў распавёў, што Apple патрабуе заблакаваць тры беларускія тэлеграм-каналы. Гаворка ідзе пра пратэстныя каналы "Карнікі Беларусі", "Чат групы Карнікі" і "Усе парушэнні!". У іх дэананімізавалі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў жорсткіх разгонах пратэстаў. Дураў заявіў, што закрываць каналы не будзе, бо сітуацыя "не чорна-белая". Пры гэтым ён дадаў, што на айфонах гэтыя каналы, хутчэй за ўсё, не будуць бачныя.


"Хартыя’97%", 9 кастрычніка 2020 р.

 


Два месяцы беларускіх пратэстаў: вынікі

 

Беларусь уступае у пэрыяд доўгатэрміновага пэрманэнтнага крызісу. Канца яму не відаць. Народ ня хоча жыць па-старому, а улады ня могуць кіраваць па-новаму.


Сьцісла:


З пачатку выбарчай кампаніі беларускія пратэсты разьвіваліся выключна ў межах праўнага поля.

За першыя тры дні пасьля выбараў беларускае грамадзтва атрымала ўрок грамадзянскай вайны.

У сярэдзіне жніўня быў пік рэвалюцыі. Здавалася, рэжым захістаўся і апынуўся ў пэўнай разгубленасьці. Пратэстоўцаў ахапіла эўфарыя, адчуваньне перамогі.

Цяпер улады перайшлі ў наступ. Грамадзтва адказала шматтысячнымі нядзельнымі маршамі. Стала зразумела, што беларускі супраціў — доўгатэрміновы працэс. Пачалося пазыцыйнае супрацьстаяньне, "акопная вайна".


У беларускай рэвалюцыі 2020 року ўжо ёсьць свая гісторыя. Сёньня — два месяцы з пачатку пратэстаў. Гэта калі адлічваць з дня галасаваньня. Але ж палітычнае абуджэньне пачалося яшчэ ў траўні, як толькі абвесьцілі выбарчую кампанію.


Цікава, што спачатку беларускае грамадзтва дзейнічала выключна ў межах праўнага поля. Стаяла ў чэргах, каб падпісацца за альтэрнатыўных кандыдатаў. Потым былі чэргі дзеля падачы скаргаў на нерэгістрацыю кандыдатам у прэзыдэнты Віктара Бабарыкі. Стыхійныя ланцугі пратэстоўцаў на вуліцах гарадоў у дні арышту і нерэгістрацыі таго ж Бабарыкі былі кароткім эпізодам. Калі міліцыя пачала хапаць удзельнікаў, то наступнымі днямі амаль ніхто не выйшаў.


Усё памянялася 9 жніўня. Вынікі выбараў сталі шокам для большасьці грамадзтва. Як гэта ні дзіўна, але, здаецца, згаданая большасьць толькі ў гэты дзень зразумела, у якой краіне яна жыве. Дасюль нешта чулі пра дыктатуру, але ўспрымалі гэта як перабольшаньне з боку традыцыйнай апазыцыі.


Яшчэ вечарам 9 жніўня людзі імкнуліся застацца ў межах праўнага поля. Яны зьбіраліся каля ўчасткаў для галасаваньня, каб даведацца вынікі выбараў. Але хутка да іх выклікалі АМАП, які пачаў хапаць сабраных. Вось тады людзі выйшлі на вуліцу. Іх сустрэлі гумавымі пулямі і гранатамі. Гэтыя два месяцы пратэстаў падзяляюцца на тры этапы.


За першыя тры дні пасьля выбараў беларускае грамадзтва атрымала ўрок грамадзянскай вайны. Была спроба ўладаў задушыць пратэст з выключнай жорсткасьцю і тым самым зламаць волю народу да супраціву. Сілавікі паводзілі сябе як акупацыйнае войска ў чужой краіне, насельніцтва якой не шкада. Садысцкая жорсткасьць супрацоўнікаў МУС выклікала сілавы супраціў пратэстоўцаў.


Разлік на жорсткасць ня меў выніку. Атрымаўся адваротны эфэкт. Перш за ўсё таму, што супраць рэжыму выступіла відавочная большасьць народу. Грамадзтва адчула болевы шок. Абурацца сталі нават прыхільнікі Лу-какі. Пратэст заявілі нават традыцыйна ляяльныя да ўладаў структуры кшталту цэркваў, арганізацыяў бізнэсу, работнікі дзяржаўных прадпрыемстваў і інш.
Улады мусілі адступіць. Пачаўся другі этап. Ён цягнуўся дзесьці 10 дзён. Спыніліся затрыманьні апанэнтаў рэжыму, выпусьцілі затрыманых. Міліцыя не перашкаджала пратэстам. Народ зь бел-чырвона-белымі сьцягамі атабарыўся на плошчы Незалежнасьці сталіцы, і яго ніхто не разганяў.


Гэта быў пік рэвалюцыі. Была спроба абвесьціць усеагульны страйк на дзяржаўных прадпрыемствах. Страйкавалі нават супрацоўнікі БТ. Масковія нейкі час маўчала, ня вызначылася ў сваёй пазыцыі адносна Беларусі.


Здавалася, рэжым захістаўся і апынуўся ў пэўнай разгубленасьці. Асабліва паказальным момантам быз візыт Лу-какі на МЗКЦ, дзе яму ўчынілі абструкцыю. Пратэстоўцаў ахапіла эўфарыя, адчуваньне перамогі. Трэці этап, які цягнецца да сёньня. Улады перайшлі ў наступ. Рэпрэсіі і затрыманьні ўключаны напоўніцу. Пачалася чыстка дзяржаўнага апарату ад усіх неляяльных. Масковія рашуча падтрымала Лу-каку.


Грамадзтва адказала шматтысячнымі нядзельнымі маршамі. Стала зразумела, што беларускі супраціў — доўгатэрміновы працэс. Была створаная інфраструктура грамадзкага руху. Яна ўключае ў сябе тэлеграм-каналы, структуры грамадзянскай супольнасьці ў выглядзе суполак дамоў, мікрараёнаў з адпаведнымі чатамі для камунікацыі. Пачалося пазыцыйнае супрацьстаяньне, "акопная вайна".


З гэтага вынікае, што Беларусь уступае у пэрыяд доўгатэрміновага пэрманэнтнага крызісу. Канца яму ня відаць. Народ ня хоча жыць па-старому, а улады ня могуць кіраваць па-новаму. Рэжым робіць стаўку выключна на сілавы сцэнар. З пачатку пратэстаў супрацоўнікі МУС затрымалі каля 14 тыс. чалавек. Калі ўладам удасца атрымаць у гэтым супрацьстаяньні перамогу, то краіна ператворыцца ў адзін вялікі канцлягер. Таму для грамадзтва змаганьне цяпер — гэта спосаб выжываньня.


Валер Карбалевіч


"Радыё Свабода", 9 кастрычніка 2020 р.

 

 

"Апошняя апора ўладаў". Як ГУБАЗіК пераўтварыўся
ў адзін з галоўных органаў палітычнага пераследу


Асноўны профіль дзейнасці ГУБАЗіК (Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй) — гэта барацьба з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, як і вынікае з назвы ведамства. Аднак сёлета, замест змагання з мафіяй ды хабарнікамі, упраўленне пачало актыўна браць удзел у брутальных палітычных рэпрэсіях. Belsat.eu разбіраўся, чаму менавіта ГУБАЗіК ператварыўся ў адзін з галоўных органаў палітычнага пераследу і якімі справамі сёлета ён займаўся.


"Позна соплі распускаць. Цяпер адказваць давядзецца"


29 верасня тэлеграм-канал АТН Белтэлерадыёкампаніі апублікаваў некалькі відэаролікаў з аперацыі ГУБАЗіКа пад Менскам. На адным з відэа бачна як група людзей нешта робіць з аўтамабілем на стаянцы, пасля чаго выбягаюць сілавікі і чутная серыя стрэлаў.

На двух другіх роліках паказаныя затрыманыя. Адзін з іх збіты ў кроў і не можа расплюшчыць вочы, бо толькі што яму ў твар пырснулі слезацечным газам. "З якой мэтай сюды прыехалі?" — пытаюць яго сілавікі. "Я памыліўся палітычнымі поглядамі", — адказвае затрыманы.

Пра памылку ў поглядах кажа і другі затрыманы, які пасля выкарыстання газу відавочна знаходзіцца ў шокавым стане. "Што ты тут рабіў?" — пытаюць яго сілавікі. "Не ведаю", — матае ён галавой. Працаўнікі БТ суправадзілі гэты відэаролік кароткім подпісам: "Позна соплі распускаць. Цяпер адказваць давядзецца".

Як пазней адзначалася ў прэс-рэлізе МУС, у ноч з 28 на 29 верасня аператыўнікі ГУБАЗіК пры дапамозе байцоў спецатраду хуткага рэагавання затрымалі пяцярых мужчын ва ўзросце ад 28 да 39 гадоў у той момант, калі яны псавалі асабісты аўтамабіль міліцыянта (пракалолі шыны, залілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў). Усе затрыманыя сталі фігурантамі крымінальнай справы аб "злосным хуліганстве" (арт. 339 КК).

Збіты ў кроў мужчына на роліку БТ — гэта 39-рочны Антон Быкоўскі, дзіцячы трэнер па дзюдо.

— Мне вядома, што Антон не аказваў супраціву, спачатку спрабаваў уцячы, калі зразумеў, што бессэнсоўна, стаў на калені, падняў рукі ўверх. Але яго ўсё роўна вельмі моцна білі. З нагі ў твар, распылілі ўвесь газавы балон прама ў вочы, катавалі электрашокам, — распавяла ягоная жонка Дар’я.

Антон Быкоўскі атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і апёк вачэй. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага. Інфармацыі пра стан ягонага здароўя мала (вядома таксама, што ў яго з’явіліся праблемы з ціскам), але лекары кажуць сваякам, што ён "трымаецца малайцом".

Пасля затрымання ў кватэры Антона і Дар’і адбыўся ператрус, які доўжыўся некалькі гадзінаў.

— Чацвёра аператыўнікаў перавярнулі спальню ўверх дном, забралі ўсё каштоўнае што знайшлі — тэхніку, грошы і г.д., — кажа жонка.

Яшчэ адзін з затрыманых у межах гэтай справы – Павел Сахарчук, які працаваў кур’ерам.

— Так здарылася, што я ў той вечар засталася на ноч у маці. Мы з мужам сазваніліся каля 22-х гадзінаў, ён сказаў, што ўжо едзе дадому пасля працы. А на наступны дзень у кватэру маёй маці прыйшлі з ператрусам, — распавядае ягоная жонка, якую таксама завуць Дар’я.

І Быкоўскі, і Сахарчук раней прымалі ўдзел у мірных акцыях пратэсту. Іх жонкі прызнаюцца, што не ведалі, куды тыя збіраліся ісці ўвечары 28 верасня. Але з абставінаў затрымання можна зразумець, што сілавікі іх ужо чакалі. Таму сваякі не выключаюць, што мела месца правакацыя.

— Як мне сказалі следчыя, у іх нібыта быў нейкі чат, куды ўваходзіла пэўная колькасць людзей, яны рыхтаваліся загадзя і планавалі свае дзеянні. Але мне гэтыя людзі невядомыя, я не ведаю іх імёны і прозвішча. Я схіляюся да таго, што гэта была правакацыя, — кажа жонка Паўла Сахарчука.

— Я ведаю, што муж добры чалавек, а яшчэ справядлівы і неабыякавы. Падзеі, якія адбываюцца ў краіне апошнім часам, вельмі краналі яго. Як кранаюць усіх нас. Я не ведаю, што менавіта адбылося, але ён трапіў у бяду і вельмі спадзяюся, што ўсё гэта хутка скончыцца. І скончыцца добра, — дадае Дар’я.

Жонка Антона Быкоўскага кажа, што абвінавачванне супраць яе мужа "занадта суворыя", а "збіццё пры затрыманні чалавека, які не аказвае супраціў — незаконнае".

— Ён выдатны чалавек, у мяне тэлефон разрываецца ад званкоў ягоных сяброў, бацькоў вучняў, усе мы вельмі моцна перажываем і не ведаем, як яму дапамагчы, — дадае яна.


Незаконныя метады — фірмовы стыль ГУБАЗіК


Працаўнікі ГУБАЗіК вядомыя сваёй схільнасцю да выкарыстання жорсткіх метадаў. Незалежныя СМІ ў мінулыя гады неаднаразова распавядалі пра скандальныя выпадкі пагрозаў і здзекаў над затрыманымі — у асноўным над тымі, каго сілавікі лічылі анархістамі. Напрыклад, у чэрвені 2018 року ГУБАЗіК разам з байцамі САХР з аўтаматамі зладзілі налёт на нефармальную сустрэчу двух дзясяткаў анархістаў пад Крупкамі: частку хлопцаў і дзяўчат паклалі тварам у зямлю (на некаторых надзелі кайданкі), частку прымусілі стаяць на каленях амаль шэсць гадзінаў. Ніякіх падставаў для такога жорсткага абыходжання не было: па выніках толькі на двух чалавек склалі адміністратыўныя пратаколы.

— ГУБАЗіК раней займаўся працай з пэўнымі нефармальнымі групамі. У асноўным гэта былі або футбольныя фанаты (прычым як правых, так і левых поглядаў), або анархісты. У праваабаронцаў было шмат прэтэнзіяў да дзеянняў ГУБАЗіКу: як яны працавалі, на якой падставе прыцягвалі да адказнасці за распаўсюд так званай экстрэмісцкай прадукцыі, — адзначыў намеcнік кіраўніка Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

Удзел ГУБАЗіКа ў палітычна матываваных справах звычайна абмяжоўваўся пераследам актывістаў анархісцкага руху. Хіба што адзіным выключэннем з гэтага правіла была "справа Аўтуховіча" ў 2009-2010 рр. Але з лета 2020 року сітуацыя змянілася: ГУБАЗіК стаў выконваць адну з галоўных роляў у палітычных рэпрэсіях. Цяпер фактычна кожныя некалькі дзён МУС паведамляе пра новыя крымінальныя справы супраць пратэстоўцаў, ініцыяваныя працаўнікамі ГУБАЗіК.

— Сёлета мы бачым, што яны больш актыўна сталі займацца палітычна матываванымі справамі, — канстатуе Стэфановіч.

— Мяне, як былога следчага пракуратуры, гэта здзіўляе, — прызнаецца праваабаронца Алег Волчак, — ГУБАЗіК займаецца арганізаванай злачыннасцю, расследуе хабарніцтва і вымагальніцтва. А за палітычнымі працэсамі ў нас звычайна сочыць КДБ.

Самая гучная аперацыя супраць апанентаў Лукашэнкі, у якой сёлета ўдзельнічалі працаўнікі ГУБАЗіК, — гэта выкраданне Марыі Калеснікавай, а таксама яе паплечнікаў па Каардынацыйнай радзе Івана Краўцова і Антона Раднянкова.

7 верасня Калеснікаву затрымалі на вуліцы і даставілі ў будынак ГУБАЗіК. Ёй пагражалі, што ў выпадку, калі яна добраахвотна не пакіне тэрыторыю Беларусі, яе ўсё роўна вывезуць: жывой ці па частках. Выказваліся і пагрозы пазбавіць Марыю волі на тэрмін да 25 рокаў і зладзіць праблемы ў месцах пазбаўлення волі. У будынак ГУБАЗіК таксама прывезлі Краўцова і Раднянкова — прычым ім надзелі кайданкі на рукі і мяшкі на галаву.

Потым Калеснікаву разам з Краўцовым і Раднянковым гвалтоўна вывезлі на мяжу з Украінай, каб дэпартаваць. Але Марыя ў апошні момант парвала свой пашпарт, сарваўшы аперацыю спецслужбаў.

Валянцін Стэфановіч упэўнены, што распрацоўваў гэтую аперацыю Камітэт дзяржбяспекі (тым больш што затрыманых вазілі ў будынак КДБ перад тым як адправіць на мяжу), аднак з супрацоўнікаў ГУБАЗіК гэта адказнасць не здымае.

— Я ўпэўнены, што аперацыі супраць Калеснікавай і іншых сябраў Каардынацыйнай рады распрацоўвалі ў першую чаргу ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі, але рабілася гэта рукамі ГУБАЗіК. Рабілася ў абсалютна неправавых, супрацьпраўных формах — выкраданне, пагрозы, вываз за мяжу, — падкрэслівае праваабаронца.


ГУБАЗіК пад пагрозай апалы


Былы следчы пракуратуры Алег Волчак адзначае, што ГУБАЗіК у структуры МУС заўсёды меў асаблівы статус: працаўнікам упраўлення дазвалялася больш за іншых, што сфармавала ў іх адчуванне ўсёдазволенасці.

У пачатку 2020 року ГУБАЗіК аказаўся ў цэнтры карупцыйнага скандалу: былы намеснік начальніка ўпраўлення Уладзімір Ціхіня быў затрыманы КДБ у межах "цукровай справы". Палкоўніка вінавацілі ў тым, што ён за хабары "страхаваў цукровую мафію і яе схему".

У межах "цукровай справы" ператрус адбыўся ў тым ліку на былым месцы працы Ціхіні — ў будынку ГУБАЗіК на вуліцы Рэвалюцыйнай у Менску. Блізкі да спецслужбаў тэлеграм-канал "Папаратар" тады распавядаў цікавыя акалічнасці гэтага ператрусу, намякаючы на тое, што да начальніка ГУБАЗіК Мікалая Карпянкова ў вышэйшага кіраўніцтва ўзніклі сур?ёзныя прэтэнзіі наконт сітуацыі ў ягоным ведамстве.

Справа ў тым, што пры ператрусе ў ГУБАЗіКу прысутнічаў намеснік міністра ўнутраных справаў Сяргей Хаменка. Паводле "Папаратара", дзяжурны па ўпраўленню не пазнаў намесніка міністра і не хацеў яго прапускаць у будынак, а да таго ж меў вельмі дзіўна выгляд: супрацоўнік быў на службе у хатніх сланцах і форменных штанах, чамусьці загорнутых да калена.

"Калі з гэтай ліхой бязладзіцай не разбярэцца ў бліжэйшы час М.М. Карпянкоў, то з самім Карпенковым разбярэцца Ю.Х. Караеў", — рэзюмаваў тады блізкі да спецслужбаў тэлеграм-канал.

Арышт Ціхіні і ператрус у будынку ГУБАЗіК адбыўся ў лютым. А праз шэсць месяцаў байцы Карпянкова актыўна ўключылася ў кампанію па пераследу іншадумцаў. Прычым займаліся яны справамі, якія відавочна не ўваходзяць у кола профільных інтарэсаў упраўлення.

Напрыклад, напачатку ліпеня барацьбіты з арганізаванай злачыннасцю жорстка затрымалі ў межах адміністратыўнага (!) працэсу фітнэс-трэнера Шоту Лабжанідзэ, якога вінавацілі ў тым, што ён абразіў у інтэрнэце актывістку БРСМ. Таксама ГУБАЗіК разграміў тэлеграм-канал "Армія з народам": некалькі адміністратараў чату затрымалі, супраць іх распачалі крымінальныя справы. Фігуранты справы потым скардзіліся на псіхалагічны ціск і здзекі аператыўнікаў.


Канвеер рэпрэсіяў


Але на поўную моц у палітычныя рэпрэсіі ГУБАЗіК уключыўся ўжо пасля выбараў 9 жніўня. Па ўсёй краіне затрымліваў пратэстоўцаў, якіх вінавацілі ў супраціве міліцыі, кіданні камянёў у транспарт сілавікоў або ў "арганізацыі затору на дарогах" падчас падзеяў 9-12 жніўня. Сярод затрыманых аказалася ў тым ліку валанцёрка Праваабарончага цэнтру "Вясна" Марфа Рабкова — яе вінавацяць у арганізацыі "масавых закалотаў" (арт. 293 ч. 3).

Пасля нядаўняга Маршу вызвалення палітзняволеных ГУБАЗіК затрымаў паводле падазрэння ў грубым парушэнні грамадскага парадку (арт. 342 КК) адразу пяцярых пратэстоўцаў ва ўзросце ад 21 да 30 гадоў. Аднаго вінавацяць у тым, што ён разабраў вадамёт, другі кінуў у вадамёт камень, а яшчэ двое заклеілі аб’ектывы камераў вонкавага назірання на будынку ЦІП.

Аднак пераследам пратэстоўцаў у межах справаў паводле арт. 342 і 293 КК праца ГУБАЗіК не абмяжоўваецца. У Пружанах і Жабінцы аператыўнікі затрымлівалі хлопцаў, якія сарвалі з адміністратыўных будынкаў дзяржаўныя сцягі, — іх дзеянні кваліфікавалі паводле арт. 370 КК (знявага дзяржаўных сімвалаў).

ГУБАЗіК таксама пераследаваў тых, хто пакідаў эмацыйныя пасты ў публічных чатах. Напрыклад у Гомлі затрымалі 43-рочнага мужчыну, які напісаў у гарадскім чаты "паведамленне з абразай і пагрозай выкарыстання гвалту" супраць дэпутата абласнога савету. А ў Воршы затрымалі 26-рочнага хлопца, які прапаноўваў разбіць асабісты аўтамабіль міліцыянта. У абодвух выпадках былі распачатыя крымінальныя справы.

Часам ГУБАЗіК хваліцца прэвентыўным затрыманнем "радыкальных пратэстоўцаў". Напрыклад, 27 верасня сілавікі затрымалі 30-рочнага менчука, які нібыта меў намер закідаць транспарт "кактэйлямі Молатава" падчас пратэставай акцыі. А 16 верасня ў Менску ў рукі сілавікоў трапілі трое мужчынаў, якія планавалі "абстрэльваць" АМАП металічнымі шарыкамі з рагатак, а таксама кідаць дымавыя шашкі.


ГУБАЗіК і фантастычныя апавяданні


Некаторыя абвінавачванні, якія аператыўнікі ГУБАЗіК высоўвалі затрыманым, выглядалі абсалютна фантастычна. Напрыклад, актыўнага абаронцу менскага муралу "дыджэяў перамен" Сцяпана Латыпава абвінавацілі не проста ў "масавых закалотах", але і намеры зладзіць хімічную атаку на міліцыянтаў. Супрацоўнікі ГУБАЗіК сцвярджалі, што Латыпаў арганізаваў незаконны канал пастаўкі ў Беларусь небяспечных хімікатаў, якія меў намер "развеяць паблізу баявых парадкаў АМАПу і ўнутраных войскаў у час пратэставай акцыі".

Палітвязень сапраўды мае справу з хімічнымі рэчывамі, але ў сувязі са спецыфікай сваёй прафесійнай дзейнасці — ён працуе арбарыстам. Паводле праваабаронцаў, абвінавачванні Латыпава ў падрыхтоўцы хімічнай атакі "не вытрымліваюць ніякай крытыкі, навукова не абгрунтаваныя і з’яўляюцца нічым іншым, як фантазіямі прадстаўнікоў ГУБАЗіК".

Не менш фантастычным выглядала заява сілавікоў аб ліквідацыі "ляснога атраду" пад Магілёвам. Нібыта ўдзельнікі суполкі ў сацсетках "Партызаны Магілёва" збіраліся ў закінутым памяшканні, дзе адпрацоўвалі практычныя навыкі тактыкі вядзення вулічных баёў, захопу памяшканняў, штурмавога альпінізму і вядзення баявых дзеянняў у лесе. Падчас адной з трэніровак ГУБАЗіК разам з байцамі АМАПу затрымаў шэсць чалавек. Чацвёра з іх, ва ўзросце ад 16 да 22 рокаў, сталі фігурантамі крымінальнай справы — як можна меркаваць з даволі сумбурнага прэс-рэлізу, іх вінавацяць у незаконных дзеяннях, звязаных з выкарыстаннем гаручых рэчываў.

Заява МУС наконт затрымання "магілёўскіх партызан" змяшчала шмат дэталяў, якія, імаверна, мусілі стварыць уражанне, што хлопцы пад Магілёвам рыхтаваліся да сапраўднай вайны. Паведамлялася, што група мела балаклавы, бранекамізэлькі, нажы, радыёстанцыю, сігнальны пісталет, а таксама ўкраінскую і беларускую нацыянальную сімволіку.

Праўда, у поўным відэазвароце "ляснога атраду" (у ролік МУС трапіла толькі яго невялікая частка), які быў размешчаны раней у сацсетках, хлопцы не выказвалі ніякіх ваяўнічых намераў: яны тлумачылі, што займаюцца вайсковай падрыхтоўкай выключна таму, што ім падабаецца.

Часцяком з прэс-рэлізаў МУС аб аперацыях ГУБАЗіК наагул застаецца не зразумелым, што незаконнага зрабілі затрыманыя. Напрыклад, 3 кастрычніка ведамства абвесціла пра разгром аднаго з "радыкальных чатаў", дзе абмяркоўваўся супраціў міліцыі. У падпісчыкаў чату адбыліся ператрусы. 16 чалавек былі затрыманыя ў межах адміністратыўнага пераследу, а яшчэ адзін чалавек стаў фігурантамі крымінальнай справы аб "масавых закалотах".

— Мужчына выяўляў міліцэйскія аўтамабілі, перапісваў іх нумары і накіроўваў гэтыя звесткі актывістам, каб тыя пазбягалі затрыманняў. Таксама "лідар" перахопліваў радыёперамовы міліцыянтаў і апублікоўваў іх у чаце. У кватэры менчука знайшлі больш за 20 радыёстанцыяў, — адзначалася ў прэс-рэлізе сілавікоў.

ГУБАЗіК таксама апублікаваў паказанні затрыманых на камеру. Праўда, яны ні ў чым крымінальным не прызнаюцца. Адзін тлумачыць, што меў радыёапаратуру, бо з ёй звязаная ягоная прафесійнай дзейнасць. А іншы заявіў, што не заклікаў да нейкіх гвалтоўных дзеянняў у чатах, а тых, хто пра гэта пісаў, успрымаў выключна як "балаболаў".

— Я не думаў, што мной хтосьці зацікавіцца, а тым больш да мяне ў 7 гадзінаў раніцы ўварвуцца супрацоўнікі правапарадку і пачнуць забіраць тэхніку, — дадаў ён.


"Баявы атрад" Карпянкова


Аднак найбольш абсурдна выглядае актыўны ўдзел байцоў ГУБАЗіКу ў разгоне мірных акцыяў пратэсту. Прычым на такіх акцыях працаўнікі ўпраўлення з’яўляюцца ў вельмі дзіўным выглядзе (нават у параўнанні са звычайнымі "ціхарамі"). Хтосьці выходзіў затрымліваць дэманстрантаў у шортах і цішотках, хтосьці ў адзенні ў стылі мілітары. Але амаль усе — у кепках, у масках або балаклавах, у бронікамізэльках, з дубінкамі і часам з драбавікамі.

— Узнікае пытанне: навошта? Няўжо не хапае АМАПу і ўнутраных войскаў? Навошта тут яшчэ ГУБАЗіК бегае ў дзіўным выглядзе з палкамі ў руках? — задае рытарычнае пытанне Валянцін Стэфановіч.

Кіруе такімі "баявымі групамі" непасрэдна начальнік ГУБАЗіКу Мікалай Карпянкоў — прычым ён адзіны, хто не хавае свой твар. 6 верасня палкоўнік Карпянкоў асабіста разбіў дубінкай шкло ў дзвярах кавярні, дзе схаваліся пратэстоўцы.

Алег Волчак лічыць, што Карпянкоў не хавае твар праз тое, што ён ужо раней дастаткова засвяціўся ў брудных справах: напрыклад, 2 сакавіка 2006 року байцы спецназу "Алмаз", якім тады кіраваў Карпянкоў, жорстка збілі кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.


Кадравы голад


На думку Валянцін Стэфановіча, актыўнае прыцягненне працаўнікоў ГУБАЗіКу да ўдзелу ў палітычных рэпрэсіях — сведчанне таго, што ў астатніх сілавых структураў проста не хапае рэсурсаў.

— Маштабы рэпрэсіяў сталі глабальнымі. Кожны дзень кагосьці затрымліваюць, кожны дзень усё новыя крымінальныя справы. Гэта ж патрабуе вялікай колькасці штатаў, — дадае ён.

Алег Волчак выказвае меркаванне, што ўлады цяпер адчуваюць кадравы голад у сілавых структурах, бо шмат дасведчаных супрацоўнікаў звальняюцца. Да таго ж, далёка не ўсе гатовыя наўпрост прымаць удзел у брутальных палітычна матываваных аперацыях, бо баяцца наступстваў у будучыні.

— Хваляванні ёсць усюды, многія не хочуць выступаць супраць народа. Імаверна, цяпер робіцца стаўка на тых, хто гатовы да выканання асаблівых заданняў — таму выбралі ГУБАЗіК. Магчыма, у тым жа КДБ не хочуць падстаўляцца. Відавочна, што працэс ідзе да таго, што частка супрацоўнікаў павольна, але звальняюцца. Імаверна, ГУБАЗіК — апошні аплот уладаў, які гатовы змагацца да канца, — мяркуе Волчак.


Ігар Ільяш


"Белсат", 9 кастрычніка 2020 р.

 

 

У Мастах прабілі колы ў 7 аўтамабілях міліцыянераў


У Мастах (Гродзенская вобласць) каля будынка мясцовага РУУС невядомыя прабілі колы ў 7 аўтамабілях міліцыянераў, паведамляе "Эўрарадыё".

Пра гэта згадаў намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Андрэй Скурат ў інтэрв'ю тэлеканалу СТБ.

Паводле яго слоў, здарэнне адбылося 6 кастрычніка. Там былі раскіданыя кавалкі калючага дроту. Пашкоджанні атрымалі дзве службовыя і пяць асабістых машын сілавікоў. Па гэтым факце распачалі крымінальную справу, праводзіцца расследаванне.


"Новы Час", 9 кастрычніка 2020 р.

 

 

У Менску прайшоў "жаночы дэмарш" супраць палітычных рэпрэсій


10 кастрычніка ў цэнтар Менску выйшлі сотні жанчын з кветкамі. Гэта ўжо другая субота, калі жанчыны абралі такі фармат пратэсту ў якасьці альтэрнатывы традыцыйным "Жаночым маршам", якія апошнім часам жорстка разганялі сілавікі ў балаклавах.

У сацсетках сёньняшняя акцыя анансавалася як "жаночы дэмарш супраць палітычных рэпрэсій у Беларусі". Дзяўчаты хадзілі ўздоўж праспэкту Незалежнасьці паасобку, парамі і групамі па некалькі чалавек. Яны трымалі ў руках кветкі, букеты з восеньскага лісьця, некаторыя былі зь бел-чырвона-белымі стужкамі і парасонамі. Аўтамабілісты сыгналілі ім на знак падтрымкі.

На працягу ўсёй акцыі сілавікі на мікрааўтобусах з танаваным шклом езьдзілі ўздоўж праспэкту.Сёньняшнюю акцыю падтрымалі жанчыны ў многіх местах сьвету: Кіеве, Мюнхэне, Штутгарце, Санкт-Пецярбургу, Балоньні, Лёндане, Варшаве, Кракаве, Уроцлаве, Эйндховэне і іншых местах больш чым 20 краінаў сьвету.

 

 

У Менску затрымалі сябра Каардынацыйнай рады,
сузаснавальніцу "Маршыруй, дзетка" Сьвятлану Гатальскую

 

10 кастрычніка затрымалі сузаснавальніцу ініцыятывы "Маршыруй, дзетка", сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Сьвятлану Гатальскую.

Яе затрымалі ў Менску, але не падчас "жаночага дэмаршу", павезьлі ў Маскоўскі РУУС, паведамляе праваабаронца Міхаіл Мацкевіч.

Сьвятлана Гатальская, сузаснавальніца ініцыятыўнай групы, якая працуе над прыняцьцем у краіне комплекснага закону пра супрацьдзеяньне хатняму гвалту "Маршыруй, дзетка!".

Сьвятлана Гатальская ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў краіне, створанай з ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай, якая знаходзіцца ў Літве. Першае пасяджэньне Рады прайшло 19 жніўня. На наступны дзень Генпракуратура паведаміла, што па факце стварэньня і дзейнасьці КР распачатая справа паводле арт. 361 КК (заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы).

2 верасьня Сьвятлану Гатальскую разам выклікалі на допыт у Сьледчы камітэт Беларусі па гэтай крымінальнай справе.

 


Лу-кака сустрэўся з Бабарыкам і іншымі палітвязьнямі ў СІЗА КДБ


Лу-кака 10 кастрычніка наведаў СІЗА КДБ, дзе сустрэўся з палітвязьнямі Віктарам і Эдуардам Бабарыкам, Ліліяй Уласавай, Юрыем Васкрасенскім і іншымі. Пра гэта напісаў тэлеграм-канал "Пул Первого", блізкі да прэс-службы Лу-какі.

Сьцьвярджаецца, што Лу-кака размаўляў са зьняволенымі чатыры з паловай гадзіны, але пра што — тайна. На сустрэчы, сьцьвярджае тэлеграм-канал, прысутнічалі зьняволеныя чальцы Каардынацыйнай рады і аб’яднанага штабу. На фота бачныя Віктар і Эдуард Бабарыкі, Лілія Ўласава, Юры Васкрасенскі, Дзьмітры Рабцэвіч, Сяргей Дабралёт, Кірыл Бадзей. Таксама бачна шыльдачкі зь імёнамі "Віталь Шкляраў" і "Ільля Салей", але твараў людзей, якія сядзяць за імі ня бачна.

 


Бурэль сказаў Макею, чаго Эўразьвяз чакае ад уладаў Беларусі


У пятніцу вечарам віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жузэп Бурэль пазваніў міністру замежных спраў Беларусі Ўладзімеру Макею, каб абмеркаваць падзеі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Жузэп Бурэль нагадаў, што Эўразьвяз чакае ад уладаў Беларусі

спыненьня гвалту і рэпрэсій у дачыненьні да грамадзян,
вызваленьня ўсіх затрыманых палітычных вязьняў,
павагі да свабоды СМІ і грамадзянскай супольнасьці,
пачатку ўсёабдымнага нацыянальнага дыялёгу.

Ён заклікаў улады Беларусі прыняць візыт кіраўніцтва Эўразьвязу для садзейнічаньня дыялёгу ў краіне.

Жузэп Бурэль таксама заявіў пра поўную салідарнасьць Эўрапейскага Зьвязу з Польшчай і Літвой, ад якіх беларускія ўлады запатрабавалі адклікаць паслоў і скараціць колькасьць дыпляматаў у амбасадах. Ён назваў гэтыя патрабаваньні неабгрунтаванымі і вартымі жалю.

Таксама ён падкрэсьліў, што Эўразьвяз адзіны ў сваёй пазыцыі што да сытуацыі ў Беларусі. І сказаў, што спробы ўладаў Беларусі абраць у якасьці мішэні асобныя краіны ЭЗ не прывядуць да аслабленьня адзінства Зьвязу.

Жузэп Бурэль зазначыў, што Эўразьвяз рашуча выступае ў падтрымку незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі, законных патрабаваньняў і правоў народу Беларусі і яго дэмакратычнага выбару, гаворыцца ў паведамленьні Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі.

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей, у сваю чаргу, запэўніў Бурэля, што скарачэньне колькасьці дыпляматаў Польшчы і Літвы не скіравана супраць ЭЗ або на згортваньне дыялёгу зь ім. А выклікана "нэгатыўнай роляй, якую кіраўніцтва названых краін вырашыла адыгрываць у дачыненьні да Беларусі".

Паводле МЗС, "зь беларускага боку пацьверджаная прынцыповая гатоўнасьць да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялёгу з ЭЗ, падкрэсьленая беспэрспэктыўнасьць санкцыяў для разьвіцьця адносінаў па лініі Беларусь — ЭЗ".

Польшча на патрабаваньне Менску адклікала для кансультацыяў свайго амбасадара і адклікала 32 сваіх дыпляматаў, Літва — амбасадара для кансультацыяў і 5 дыпляматаў. У якасьці жэсту салідарнасьці шэраг дзяржаваў ЭЗ таксама адклікалі сваіх амбасадараў ці заявілі пра такое рашэньне. Гэта — Латвія, Эстонія, Чэхія, Славаччына, Румынія, Баўгарыя, Нямеччына.

 

 

У Гомлі АМАП затрымаў блогера Івана Рамязоўскага


Рамязоўскі вёў стрым з праўладнага мітынгу каля  Палаца лёгкай атлетыкі. На стрыме чуваць, як да яго падышлі міліцыянты, і блогер апраўдваецца: "Я канцэрт прыйшоў паглядзець!" — а потым ідзе з супрацоўнікамі АМАП у "сіні бус".

Рамязоўскі — сірата. Ён неаднаразова адбываў "суткі" за ўдзел у розных акцыях.

 


Адміністратарка чата Трактарнага пасёлку Іна Васільева зараз у Следчым камітэце


Сябры спадарыні распавялі, што з яе кватэры забралі тэхніку і мабільныя тэлефоны. Да Іны не пускаюць адваката і вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў.

 


У Менску сёньня затрымалі некалькі чалавек


У Менску за "ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах" сёньня затрымалі некалькі чалавек, паведаміла РИА "Новости" прадстаўніца ГУУС Менгарвыканкаму Натальля Ганусевіч.


"Радыё Свабода", 10 кастрычніка 2020 р.

 


Лу-кака ў турме КДБ абмяркоўваў канстытуцыйную рэформу
з Бабарыкам, Шкляравым, Уласавай і Бадзеем


Заўтра на Марш павінна выйсці ўся Беларусь.

Прусак сёння раніцай наведаў СІЗА КДБ. Пра гэта паведамляе прэс-служба Лу-какі. Тут ён сустрэўся ў тым ліку з Віктарам і Эдуардам Бабарыкамі, Ліліяй Уласавай

Паведамляецца, што самазванец "гэтую раніцу правёў у СІЗА КДБ".

"Канстытуцыю на вуліцы не напішаш". Гэта словы прэзідэнта чальцам так званай каардынацыйнай рады і аб'яднанага штаба, — паведаміла ягоная прэс-служба. — Там ён (Лу-какка. — Заўвага. Рэд.) чатыры з паловай гадзіны размаўляў з названымі вышэй прадстаўнікамі, якія знаходзяцца ў СІЗА. Мэта прэзідэнта — пачуць меркаванні ўсіх. Зрэшты, змест гутаркі ўдзельнікі агульнай пастановай пакінулі ў таямніцы. І гэта яшчэ не ўсё".

Калі судзіць па фота, то на сустрэчы прысутнічалі Віктар і Эдуард Бабарыкі, юрыст, чалец Каардынацыйнай рады Лілія Уласава, бізнэсовец Юрый Васкрасенскі, паліттэхнолаг Віталь Шкляраў. Відавочна, на сустрэчы таксама быў Кірыл Бадзей, які да арышту займаў пазіцыю в.а. старшыні праўлення "Белгазпрамбанка".

Адзначым, што ў СІЗА КДБ знаходзяцца некаторыя з прызнаных праваабаронцамі палітвязні, у тым ліку Віктар Бабарыка. Раней 7 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна пакінуў пастанову падоўжыць Віктару Бабарыку тэрмін утрымання пад вартай у дзеянні.

 


Лу-кака саступіў?


Перамога за намі!

Telegram-канал "Баста!" пракаментаваў сустрэчу Лу-какі з палітвязнямі ў СІЗА КДБ. Telegram-канал назваў гэтую падзею паразай дыктатара.

"Лу-кака саступіў. Ён быў вымушаны пайсці на перамовы з некаторымі палітычнымі вязнямі.

Сёння ён правёў у СІЗА КДБ больш за чатыры гадзіны, спрабуючы стварыць бачнасць дыялогу, але не выйшла! Першае, што мы павінны зрабіць — вызваліць усіх палітычных зняволеных!

Заўтра на марш павінная выйсці ўся Беларусь! Перамога за намі! Жыве Беларусь!" — піша Telegram-канал.

 


У Менску мікрараён Зялёны Луг выйшаў на Глабальны жаночы марш салідарнасці


Калона гучна скандуе "Жыве Беларусь!".

У свеце праходзіць Глабальны жаночы марш салідарнасці з Беларуссю. Дэманстранткі выйшлі на вуліцы ў Беларусі і многіх краінах.

Як паведамляе тэлеграм-канал NEXTA, мікрараён Зялёны Луг у Менску выйшаў на Марш.


"Хартыя’97%", 10 кастрычніка 2020 р.

 

 

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні ў Магілёве

 

Па іх звестках, зараз у РУУСах знаходзяцца 13 чалавек, сярод іх сябра АГП Таццяна Сівачэнка.

 


Кібер-партызаны ўзламалі афіцыйны сайт Нацыянальнага архіва РБ


Цяпер па спасылцы narb.by адкрываецца ролік пра гвалтоўныя затрыманні і дзеянні сілавікоў.

"Нацыянальны архіў павінен захоўваць і абараняць гісторыю ўсёй нацыі, але мабыць, яны самі не вельмі даюць рады, вырашылі ім крыху дапамагчы".


"Белсат", 10 кастрычніка 2020 р.

 

Появилась информация о массовом задержании в Могилеве


Глава областной организации ОГП Владимир Шанцев сообщил, что задержана член партии Татьяна Сиваченко.

С ней задержано ещё 12 человек с фамилиями:

Данилов,
Рассеко,
Моргунов,
Савченко,
Ермолаев,
Туповский,
Туповская,
Ратников,
Железнов,
Артюхова,
Шикунова,
Орлова.

Записывали по телефону, могут быть ошибки в написании. Задержали на Ямницком посёлке.


ПЦ "Вясна", 10 кастрычніка 2020 р.

 


У суботу ў Беларусі месцамі працягваліся палітычна матываваныя затрыманні


У Менску была затрыманая адміністратарка чата Трактаразаводскага пасёлка Іна Васільева, яе даставілі ў Следчы камітэт.

Паводле сяброў жанчыны, з яе кватэры забралі тэхніку і мабільныя тэлефоны. Як паведамляюць, Васільева праходзіць па крымінальнай справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў (арт. 293), паведамляюць чытачы.

У Докшыцах затрыманы Юры Мацяюн, афіцэр міліцыі ў адстаўцы. На яго доме ад 9 жніўня вісеў сцяг. "Міліцыянты сфоткалі сцяг, а потым затрымалі гаспадара і звезлі ў пастарунак. Там і пакінулі да суда ў панядзелак", паведамляюць чытачы з Докшыц.

У Магілёве затрымалі сябра палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі Таццяну Сівачэнку і яшчэ 12 чалавек (Данилов,  Рассеко, Моргунов, Савченко, Ермолаев, Туповский, Туповская, Ратников, Железнов, Артюхова, Шикунова,Орлова), паведамляе @MAYDAYhr.

У месце рыхтуюцца да прыезду Лу-какі ў нядзелю 11 кастрычніка. Лу-кака мае адчыняць паліклініку ў адным са спальных раёнаў.

У Гомелі затрымалі блогера Івана Рамязоўскага, паведамляе "Радыё Свабода".

Рамязоўскі вёў стрым з праўладнага мітынгу каля  Палаца лёгкай атлетыкі. На стрыме чуваць, як да яго падышлі міліцыянты.

У Менску затрымалі музыку, які спяваў на праспекце Незалежнасці песні "Тры чарапахі" і "Разбуры турмы муры" падчас гулянняў жанчын з кветкамі. Пад'ехаў бус, выйшлі людзі ў балаклавах і павялі музыканта. Сведкай гэтага была нашая карэспандэнтка.

У Менску затрымалі актывістку жаночага руху Святлану Гатальскую. Яна была адной з каардынатарак ініцыятывы "Маршыруй, дзетка". Яе даставілі ў Маскоўскае РУУС, паведаміла Каардынацыйная рада, членам якой Гатальская была.

P.S. "Сегодня в третий раз был задержан Александр Гаврилов, который по статье 23.34 КоАП РБ успел отбыть несколько административных арестов в ИВС. Сейчас задержан по неизвестному обвинению, проведен обыск (люди в гражданском, в масках, без понятых). Бобруйск", — паведамляе чытачка.

З улікам 19 затрыманых 10 кастрычніка, усяго ў Беларусі за час прэзідэнцкай кампаніі і пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў адбылося, як мінімум, 13 620 затрыманняў.

"Наша Ніва" атрымала гэтую лічбу, сплюсаваўшы звесткі Міністэрства ўнутраных спраў і праваабаронцаў за асобныя дні.


"Наша Ніва", 10 кастрычніка 2020 р.

 

 

Аўтазакі, кулямёты і калючы дрот. "Марш гонару" у Менску


У местах Беларусі ў нядзелю праходзяць традыцыйныя народныя маршы. Гэтым разам — "Марш гонару". Ужо зранку ў Менску пачаліся традыцыйныя прыгатаванні: заўважаны машыны з калючым дротам і кулямётамі

12:52 Перакрытая вуліца Макаёнка. Як паведамляюць чытачы Tut.by, на падыходах да БТ з чатырох бакоў абсталявалі прапускныя пункты: у кожным па 2 міліцыянеры і салдат з сабакам.

Чытачы заўважылі ў філармоніі шмат аўтазакаў і аўтобусаў, у якіх часта перавозяць невядомых у балаклавах і АМАП.

Зачынены KFC на Нямізе і ГЗЦ "Галерэя".

13:00 Міліцыя ў Беларусі ў нядзелю нясе службу ва ўзмоцненым рэжыме ў сувязі з заклікамі правесці несанкцыянаваныя пратэсныя акцыі, паведаміла "Інтэрфаксу" афіцыйны прадстаўнік МУС Рэспублікі Вольга Фантанава (Чамадан[ава]).

Яна пацвердзіла, што ў залежнасці ад сітуацыі, якая складваецца, магчыма дадатковае задзейнічанне спецтэхнікі.

13:25 Таксама Вольга Фантанава паведаміла, што праца грамадскага і асабістага транспарту ў Менску ў нядзелю будзе абмежавана.

13:25 Праспект Пераможцаў перакрыты ад вуліцы Ігнаценкі ў бок палаца незалежнасці.

13:40 Традыцыйна "ў мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў" на ўваход і выхад зачыненыя? зачынены станцыі метро "Купалаўская", "Кастрычніцкая", "Няміга", "Плошча Перамогі". Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях. Метрапалітэн прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці — паведамляе Менскі метрапалітэн.

13:55 Затрыманы фотакарэспандэнт "Новага Часу" Дзмітрый Дзмітрыеў, а таксама журналісты БелаПАН і фатограф ТАСС Наталля Фядосенка. Іх вязуць у Кастрычніцкі РУУС для "праверкі дакументаў". Таксама затрыманыя Сяргей Сацюк, Алена Талкачова, Юрый Шамшур, Таццяна Каравянкова, Настасся Бойка, Аляксей Івашкевіч, Зміцер Міцкевіч. Яны у Кастрычніцкім РУУС, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Карэспандэнты ТАСС Фядосенка, Грыгораў і Сцепчанкаў пазней паведамілі, што вызвалены з РУУС пасля праверкі дакументаў.

14:10 Аператар мабільнай сувязі А1 паведаміў, што па патрабаванні дзяржорганаў знізіў хуткасць мабільнага інтэрнэту.

14:15 Раварыст з'ехаў ад амапаўцаў на Грыбаедава.

14:26 Каля стэлы працягваюцца затрыманні. Бусы заязджаюць ў двары дамоў, людзі разбягаюцца, паведамляе Tut.by.

14:45 "Анлайнер" апублікаваў відэа жорсткага разгону каля стэлы.

14:50 У Менску супраць пратэстоўцаў пусцілі газ. Людзі кашляюць. Цяжка дыхаць. Відавочцы паведамляюць пра выбух святлашумавой гранаты каля стэлы.

Каля "Планеты" вялікі хапун — некалькі дзясяткаў затрыманых. Амапаўцы з дапамогай "людзей у цывільным" разрэзалі натоўп пратэстоўцаў і цяпер усіх хапаюць паасобку, паведамляе "Радыё Свабода".

15:00 Тэлеканал "Настоящее время" ад 15:00 вядзе трансляцыю з беларускіх местаў у жывым эфіры. Традыцыйна ў эфіры бяруць удзел эксперты, палітыкі і відавочцы падзей.

15:10 "Эўрарадые" паведамляе, што ля стэлы кіраўнік менскага АМАП Дзмітрый Балаба спрабаваў даць інтэрв'ю АНТ. Людзі абкружылі іх і пачалі скандаваць "Пайшоў вон!". Пасля гэтага ізноў пачаўся разгон. Сілавікі ўжылі нешта, падобнае да светлашумавой гранаты — быў хлапок, а пасля іскры і дым.

15:13 Вялікая калона ідзе ад Раманаўскай Слабады ў бок Нямігі.

15:15 З'яўляюцца звесткі пра параненых.

15:30 Вадамёт працуе на перакрыжаванні праспекту Пераможцаў і вуліцы Няміга, ён зноў палівае людзей вадою з памаранчавай фарбай, перадае "Белсат".

15:40 Шмат людзей ля станцыі метро "Фрунзенская". На Раманаўскай слабадзе перакрыты рух. Рыхтуецца разгон.

16:00 На Кальварыйскай пратэстоўцы змаглі аб'яднацца ў шматтысячную калону, і цяпер крочаць у бок станцыі метро "Маладзёжная", перадае "Эўрарадыё".

16:20 Відэа жорсткіх затрыманняў на Машэрава. Спачатку па людзях адпрацавалі вадамёты, а пасля людзі ў шаломах і балаклавах пачалі актыўна біць пратэстоўцаў дубінкамі. На гэтых кадрах відаць, як людзі ў чорным б'юць дубінкамі і нагамі людзей, якія ляжаць на зямлі і не аказваюць супраціву.

16:30 Карэспандэнт "Нашай Нiвы" паведамляе, што дэманстрантаў у раёне "Пушкінскай" разганяюць са стралянінай. Працуюць вадамёты.

16:35 Пасля выбуху на стэле.

16:40 Людзей на "Пушкінскай" разганялі ў тым ліку вадамётамі.

16:50 Журналісты Анлайнера паведамляюць, што яшчэ адна калона з некалькіх соцень чалавек рухаецца па вуліцы Гая. У калоне шмат людзей у чорным, у іх у руках плакаты пра салідарнасць, у Маршы ўдзельнічаюць барабаншчыкі. Таксама побач з калонай рухаецца вялікі бульдозер — незразумела, ці едзе ён з пратэстоўцамі, аднак машына паварочвае кожны раз за ўдзельнікамі маршу.

17:25 Чацвёра ў масках збіваюць дубінкамі чалавека.

17:47 Непадалёк ад станцыі метро "Пушкінская" АМАП паспрабаваў затрымаць пратэстоўцаў, аднаго з іх пачалі збіваць дубінкамі. Неспадзявана людзі адказалі — і пасля кароткага канфлікта людзі ў шлемах і балаклавах пагрузіліся ў свой мікрааўтобус і з'ехалі.

17:50 Каля метро Пушкінская затрыманы галоўны рэдактар "Наша Нiва" Ягор Марціновіч і фатограф Надзея Бужан.

18:00 Адкрыты ўсе станцыі метро.


"Новы час", 11 кастрычніка 2020 р.

 

 

Дзясяткі тысяч менчукоў выйшлі на "Марш гонару",
насуперак брутальным затрыманьням. Што адбываецца ў Беларусі 11 кастрычніка


На 64-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі заклікалі да правядзеньня "Маршу гонару". Штонядзельныя акцыі пратэсту зьбіраюць дзясяткі тысячаў чалавек.

13:47 У Менску перад пачаткам маршу затрымалі журналістаў ТАСС. Журналістку Натальлю Федосенку, фатографа Гаўрыіла Грыгорава і апэратара Валерыя Сцепчанкова з ТАСС затрымалі на праспэкце Пераможцаў каля гандлёвага цэнтру "Галерэя". Яны мелі акрэдытацыі. Праз паўгадзіны пасьля праверкі дакумэнтаў іх адпусьцілі.

13:51 Звычайная нядзеля ў Менску: зачыненыя станцыі, калючы дрот, бронемашыны.

У места увайшла спэцтэхніка: ад грузавікоў з калючым дротам да бронемашынаў з кулямётамі.

Перакрыты праспэкт Пераможцаў, ачэплены тэлецэнтар на Макаёнка.

Закрылі станцыі мэтро "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Няміга", "Плошча Перамогі", "Плошча Леніна".

14:00 Сьпіс затрыманых журналістаў:

Тацяна Каравянкова, Сяргей Сацюк (БелаПАН),
Алена Талкачова (раней Tut.by),
Юры Шамшур (ТАСС),
Наста Бойка,
Аляксей Івашкевіч,
Зьміцер Міцкевіч.

Tut.by паведаміў, што затрымалі таксама журналіста БелТА.

Праваабаронцы "Вясны" пачалі абнаўляць сьпіс затрыманых на акцыі 11 кастрычніка.

14:16 У Менску ідуць адзіночныя затрыманьні на праспэкце Пераможцаў — каля гандлёвага дома Galleria і гатэлю "Плянэта". Таксама затрымліваюць на Нямізе.

14:24 У Менску адключылі мабільны інтэрнэт. Інтэрнэт стаў недаступным для абанэнтаў мабільных сетак каля 14:00. Апэратар А1 ужо прызнаў, што "адпаведна распараджэньню ўпаўнаважаных органаў" будзе "зьніжаная прапускная здольнасьць" мабільнага інтэрнэту.

14:44 На ўзгорку каля гатэля "Плянэта" ў Менску сабралася некалькі соцень пратэстоўцаў са сьцягамі. Пачаліся жорсткія затрыманьні. Амапаўцы з дапамогай людзей у цывільным разрэзалі натоўп пратэстоўцаў і цяпер усіх хапаюць паасобку.

Пусьцілі газ. Людзі кашляюць. Цяжка дыхаць.

14:44 У Менску затрымалі і журналістаў дзяржаўных СМІ. Каля будынку Фэдэрацыі прафсаюзаў на рагу праспэкту Пераможцаў і вуліцы Мельнікайце ў Менску затрымалі чатырох журналістаў. Сярод іх — фатограф дзяржаўнага агенцтва БелТА Раміль Насібулін. Усе яны былі ў камізэльках з пазнакай "Прэса". Супрацоўнікаў СМІ павезьлі на "праверку дакумэнтаў".

Тым часам людзі з крыкамі "Пайшоў вон!" адганяюць прапагандыста СТВ Азаронка, які намагаўся ўзяць інтэрвію ў пратэстоўцаў.

14:49 Людзі выходзяць у Баранавічах, Горадні, Лідзе. У Жодзіна пачаліся затрыманьні. Людзі нават не пасьпелі сабрацца.

14:55 Працягваюць затрымліваць журналістаў.

У Горадні затрымалі журналістку Tut.by і "Народнай волі" Вольгу Камягіну.

У Менску другі раз за дзень затрымалі карэспандэнтаў ТАСС Грыгорава і Сьцепчанкава.

Карэспандэнт Onliner.by Аляксандар Ружачка паведаміў рэдакцыі пра сваё затрыманьне. Яшчэ два карэспандэнты выданьня, Аляксандар Уладыка і Аляксей Носаў, не выходзяць на сувязь.

Таксама затрымалі фатографа "Камсамольскай праўды" Сьвятаслава Зоркага, пазьней і журналістку "Камсамольскай праўды" Алесю Добыш.

14:57 Паведамляюць пра жорсткі разгон людзей на праспэкце Пераможцаў. Людзей затрымліваюць сілавікі, ёсьць моцна пабітыя.

15:01 Каля трох тысяч пратэстоўцаў перакрылі вуліцу Мельнікайце ў раёне мэмарыялу "Яма". АМАП стаў ланцугом на падыходзе да праспэкта Пераможцаў, каб не дазволіць людзям туды прайсьці.

Вельмі шмат затрыманых каля "Планэты", шмат пабітых, людзей затрымліваюць вельмі жорстка. У легкавых машынах ДАІ падвозяць лукашэнкаўскіх бандзюкоў. Сьведкі чулі выбух сьвятлашумавой гранаты. Відавочцы паведамляюць, што сілавікі пусьцілі сьлезацечны газ, людзі кашляюць, цяжка дыхаць.

АМАП пачаў наступ на людзей, якія ідуць па Мельнікайце ў бок Юбілейнай плошчы.

@motolkohelp піша пра хапун у дварах на вуліцы Заслаўскай, што каля Стэлы.

15:03 Нягледзячы на затрыманьні, людзі працягваюць зьбірацца каля стэлы.

15:05 Новыя затрыманьні журналістаў у Віцебску, Горадні, Магілёве.

У Віцебску затрымалі журналістаў Зьмітра Казакевча і Вячаслава Лазарава, якія супрацоўнічаюць зь "Белсатам", а таксама журналістаў Тацяну Мацьвееву (Tut.by, БелаПАН) і Алеся Пілецкага (Tut.by, "Народная воля").

У Горадні затрымалі журналістаў Марысю Харэвіч, Сяргея Людкевіча, Вольгу Камягіну і Дар'ю Сьпевак.

У Магілёве затрымалі журналіста БелаПАН Алеся Асіпцова.

15:06 Тэлеканал "Настоящее время" (праект "Радыё Свабода") ад 15:00 вядзе трансьляцыю зь беларускіх местаў у жывым эфіры.

15:10 Гомель: АМАП патрабуе пратэстоўцаў разысьціся

15:14 Каля стэлы "Менск — места-герой" зьявіўся кіраўнік менскага АМАП Дзьмітры Балаба, піша "Эўрарадыё". Ён спрабаваў даць інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу АНТ, але людзі абкружылі яго і скандавалі "Прэч адсюль!".

Пасьля гэтага аднавіўся разгон, сьведкі чулі выбух, падобны да сьвятлашумавой гранаты.

Калёна людзей тым часам зьбіраецца на Ціміразева. Яшчэ адна ідзе па Раманаўскай слабадзе — галава дзесяцітысячнай калёны дайшла да Нямігі. Там спынілася, бо вуліцу перагарадзілі аўтамабілямі ДАІ. Пратэстоўцы спыніліся, іх вітаюць аўтамабільнымі гудкамі з машын. На скрыжаваньні Нямігі і Раманаўскай слабады пачаўся хапун. Людзі адступаюць уверх па Раманаўскай слабадзе.

15:23 Зь Юбілейнай плошчы спачатку выціснулі пратэстоўцаў — людзі разьбегліся ў розныя бакі, фармуюць чарговыя калёны. Хутка шмат людзей зноў сабраліся на Юбілейнай.

Частка пратэстоўцаў вяртаецца да Стэлы. Вялікая калёна ідзе ад "Кароны" у бок цэнтру.

15:27 Шэсьце ў Віцебску.

15:28 У Гомлі затрымалі журналістаў Алену Бычкову (Tut.by і "Народная воля"), Алену Германовіч (БелаПАН) і Паўла Міцкевіча ("Камсамольская праўда"), піша Tut.by.

15:33 Менск: на скрыжаваньні Нямігі і Пераможцаў пратэстоўцаў разганяюць вадамётам. Вялікая калёна пратэстоўцаў рушыць па менскім праспэкце Пераможцаў, дайшла да скрыжаваньня зь Нямігай і павярнула ў бок Раманаўскай слабады. У гэты ж час калёна, якая ідзе па Раманаўскай слабадзе, аб'ядналася з калёнай, што прыйшла з Кальварыйскай. Яны таксама рушаць у бок скрыжаваньня зь Нямігай.

Калёна з Раманаўскай слабады ўпёрлася ў ланцуг АМАПу і вяртаецца з воклічамі "На Стэлу!".

На скрыжаваньні праспэкта Пераможцаў зь Нямігай працуе вадамёт. Людзей паліваюць жоўтай вадой.

15:39 Вуліцу Камсамольскую ў раёне кінатэатра "Перамога" перакрыў ланцуг апамапаўцаў, ён расьцягнуўся ажно да вуліцы Леніна і плошчы Свабоды.

15:41 Параненыя падчас разгону акцыі пратэсту ў Менску.

15:43 Міліцыя пацьвердзіла выкарыстаньне сьвятлашумавых гранатаў маскалёўскаму РИА "Новости", хоць яшчэ нядаўна адмаўляла. Раней сілавікі таксама пацьвердзілі выкарыстаньне вадамётаў у Менску.

15:48 Менск: на Машэрава працуе вадамёт, людзей адціскаюць.

На праспэкце Машэрава, каля гатэлю "Плянэта", сабралася шмат людзей. Яны стаяць на дарозе і скандуюць: "Сабачку". На праспэкце Пераможцаў у дварах затрымліваюць людзей, паведамляе Tut.by.

Па Машэрава сілавікі выстаўляюць ачапленьне, стаяць машыны з агароджай "Рубеж", вадамёт, сілавікі са шчытамі. Працуе вадамёт, людзей адціскаюць па Машэрава ў бок жылога комплексу "Каскад" на Кальварыйскай.

Па Кальварыйскай шматтысячная калёна рухаецца каля будынку журфака БДУ.

15:54 Па вуліцы Кальварыйскай ідзе калёна ў 30 тысяч чалавек. Каля "Кароны" да яе далучылася калёна, якая прыйшла ад Стэлы "Менск — места-герой".

15:55 Жорсткія затрыманьні ў Менску.

16:00 Працягваюцца затрыманьні журналстаў. У Берасьці затрымалі журналістаў Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука.

У Горадні затрымалі журналістку Hrodna.life Алену Кавальчук.

У Менску, падобна, затрымалі журналістку "Нашай нівы" Ірэну Кацяловіч. Ля стэлы бачылі затрыманьне дзяўчыны са сьветлымі валасамі ў камізэльцы "Прэса". Цяпер Ірэна не здымае слухаўку.

16:08 У Менску галава шматтысячнай калёны дайшла да Кальварыйскіх могілак. Чытачы "Нашай нівы" тым часам паведамляюць, што ў хвасьце калёны затрымліваюць і б'юць людзей.

16:09 Горадня: пратэстоўцы ідуць маршам па месьце.

16:14 У Горадні на Савецкай да пратэстоўцаў на аўтобусах пад'ехалі сілавікі, пачаліся затрыманьні.

16:14 Менск: перакрыты практычна ўвесь цэнтар места.

16:19 У Менску спэцтэхніка зь сілавікамі стаіць на праспэкце Машэрава. Яны ня могуць дагнаць калёну пратэстоўцаў, бо заблякаваныя ў заторы. Сілавікі выйшлі са спэцтранспарту і пайшлі пешкі.

16:22 Ля "Макдональса" на Нямізе "ціхары" затрымлівалі людзей.

З боку Гарадзкога валу ў бок Раманаўскай слабады праехалі 6 аўтобусаў зь сілавікамі.

16:23 У раёне станцыі мэтро "Пушкінская" вадамёты дагналі калёну пратэстоўцаў, якая ідзе па Кальварыйскай і ўдарылі ў хвост калёны. Частка людзей схавалася ў дварах. Карэспандэнт "Нашай нівы" паведамляе, што дэманстрантаў у раёне "Пушкінскай" разганяюць са стралянінай. Частку пратэстоўцаў атачылі каля адміністрацыі Фрунзэнскага раёну (між Кальварыяй і "Каскадам").

Тым часам на вуліцы Багдановіча ўтварылася яшчэ адна вялікая калёна, якая рухаецца ў бок Нямігі.

Па Кальварыйскай каля "Каскаду" ідзе іншая 10-тысячная калёна ў бок "Пушкінскай". Да іх ня можа далучыцца яшчэ адна калёна з тысячамі чалавек — іх сілавікі не пусьцілі на мост каля "Кароны".

16:33 Віцебск: сілавікі разганяюць пратэстоўцаў.

16:34 Карэспандэнт "Белсату" зноў чуў выбух у раёне стэлы. Onliner.by піша, што выбух быў надзвычай моцны.

Да месца выбуху каля стэлы едуць "хуткія", піша Tut.by.

16:36 Акцыя ў Берасьці: людзі сабраліся ў цэнтры.

16:50 Менск: пратэсты не спыняюцца, нягледзячы на спробы сілавікоў разагнаць людзей. На падыходзе да Кальварыйскіх могілак разагналі другую калёну, якая ішла ў бок Пушкінскай. Паведамляюць пра хапун у дварах на Альшэўскага і Прытыцкага. Ля Кальварыйскіх могілак па людзях б'юць вадамёты. Па людзях страляюць сярод іншага пэйнтбольнымі шарыкамі, піша Tut.by.

На ўваход і выхад закрылі станцыю мэтро "Пушкінская".

Там часам, паводле "Эўрарадыё", зьявілася яшчэ адна калёна пратэстоўцаў: яна ідзе па Нававіленскай у бок Арлоўскай. Да яе ўжо едуць аўтазакі.

16:58 Праваабарончы цэнтар "Вясна", які зьбірае інфармацыю пра затрыманых удзельнікаў і ўдзельніц мірных акцый пратэсту, мае зьвесткі ўжо пра больш чым сотню затрыманых падчас акцый пратэсту ў розных местах Беларусі 11 кастрычніка. Сьпіс дапаўняецца.

Сярод затрыманых мінімум 35 супрацоўнікаў СМІ. У Менску затрыманыя 20 журналістаў, у Горадні — 5, Віцебску — 4, Гомлі — 3, Берасьці — 2, Магілёве — 1, паведамляе БелаПАН.

17:06 У Менску цяпер зачыненыя сем станцый мэтро. Паводле телеграм-каналу Менскага мэтрапалітэну, у 16:27 на ўваход і выхад зачынілі станцыю "Пушкінская", у 14:30 — станцыі "Фрунзенская" і "Моладзевая", у 13:35 — "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Плошча Перамогі" і "Няміга", у 13:42 — "Плошча Леніна".

17:11 Менск. Калёна людзей прайшла з боку вуліцы Веры Харужай да Палаца дзяцей і моладзі і да маскалёўскай амбасады, за імі паехала шмат аўтазакаў з вадамётам. Пачаліся затрыманьні, паведамляе Tut.by.

Пазьней каля Палаца моладзі АМАПаўцы дасталі з машыны трох мужчын і сілай пасадзілі ў аўтазак. Машыну, цёмна-зялёны BMW, пакінулі на праезнай частцы з уключанай аварыйкай.

17:13 Менск: калёна спэцтэхнікі едзе ў бок стэлы.

17:14 Саюз журналістаў Масковіі назваў непрымальнымі затрыманьні сваіх журналістаў у Беларусі пры асьвятленьні масавых акцый, назваўшы іх перашкодай у працы.

— На жаль, працягваюцца затрыманьні журналістаў падчас маніфэстацый. Мы ня раз заяўлялі: гэта недапушчальна і трэба даць карэспандэнтам спакойна працаваць, — заявіў "Інтэрфаксу" кіраўнік Саюзу Ўладзімір Салаўёў (цёзка вядомага тэлепрапагандыста).

17:30 У Менску каля станцыі мэтро "Пушкінская" зноў затрымалі фотакарэспандэнта маскалёўскага Sputnik Віктара Талочку, паведамляе выданьне. Яго ўжо затрымлівалі сёньня, але празь нейкі час адпусьцілі з РАУС.

У Горадні тым часам вызвалілі раней затрыманых журналістаў Вольгу Камягіну і Сяргея Людкевіча, піша "Белсат".

17:38 У Менску сёньня невядомыя затрымалі некалькіх валянтэраў Чырвонага Крыжа, цяпер яны знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС, паведамляе тэлеграм-канал незалежнага руху мэдыкаў "Белые халаты".

Валянтэры Чырвонага Крыжа сёньня дапамагалі пацярпелым падчас жорсткага разгону ля Стэлы.

17:49 На Пушкінскай затрымалі галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Ягор Марціновіч і фатографку выданьня Надзею Бужан.

17:54 У Менску дэманстранты застаюцца каля мэтро "Пушкінская", на іх нападаюць і зьбіваюць лукашэнкаўскія бандзюкі. Як піша Tut.by, пратэстоўцы пачалі кідаць у байцоў розныя прадметы, калі аднаго з пратэстоўцаў сталі біць, "таксама дэманстранты палезьлі на АМАП з кулакамі".

Таксама працягваюцца затрыманьні ля "Кароны" на вуліцы Кальварыйскай.

17:58 У Горадні пачалі адпускаць затрыманых сёньня журналістаў. Зь Ленінскага РАУС Горадні адпусьцілі журналістаў БелаПАН Сяргея Людкевіча, Марыну Харэвіч, журналістку Onliner Дар’ю Сьпевак і журналістку газэты "Народная воля" Вольгу Камягіну.

У няволі застаецца Алена Кавальчук. Колькі ўсяго затрыманых і пацярпелых падчас акцыі ў Горадні, невядома.

18:05 А 18-й гадзіне ў Менску адкрылі ўсе станцыі менскага мэтро, паведаміў Менскі мэтрапалітэн. Сёньня ў розны час у Менску закрывалі 7 станцый.

18:09 Менск: на Кальварыйскай сілавікі разьбілі дзьверы хостэлу і выцягваюць людзей.

18:21 Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка пракамэнтаваў "Марш годнасьці" 11 кастрычніка:

— Рэжым чарговым разам прадэманстраваў сваю "гатовасьць" да канструктыўнага дыялёгу. У дачыненьні да мірных дэманстрантаў, якія выступаюць за тое, каб былі прыцягнутыя да адказнасьці вінаватыя ў парушэньні правоў чалавека, ужытая сіла, гвалт, затрыманьні. Хапаюць нават журналістаў, якія згодна зь дзейным заканадаўствам маюць права асьвятляць падзеі, што адбываюцца ў краіне, — адзначыў былы дыплямат.

Паводле Паўла Латушкі, беспрычынная жорсткасьць улады яшчэ раз падкрэсьлівае: рэжым не гатовы і ня здольны весьці сумленны і адкрыты дыялёг з грамадзтвам.

18:47 На 18:45 праваабаронцам "Вясны" вядома ўжо 236 імёнаў затрыманых. Большасьць зь іх затрымалі Менску. Таксама сёньня затрымлівалі ў Горадні, Берасьці, Віцебску, Магілёве, Маладэчне, Жлобіне. Сьпіс абнаўляецца.

18:49 Чаму ўлады прадэманстравалі такую жорсткасьць сёньня?

— Лу-кака панічна баіцца выглядаць слабым. Гэта разбурае ягоны вобраз "крутога мужыка". Учорашні візыт у турму стаў дрэнным сыгналам для ягоных прыхільнікаў, намэнклятуры. Маўляў, "бацька" садзьмуўся. Каб нэўтралізаваць такое ўражаньне, сёньня Лу-кака спрабуе дэманстраваць сілу адзіным зразумелым яму спосабам: лютай жорсткасьцю, — лічыць палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.

18:57 Вадамёт, які разганяў пратэстоўцаў на праспэкце Пераможцаў у раёне Нямігі біў струменем проста ў вокны.

19:09 Ланцуг салідарнасьці на Каменнай Горцы.

19:18 АМАП ня даў гамельчукам сабрацца на плошчы Леніна. Шэрагі ўнутраных войскаў не прапускалі людзей з кветкамі на плошчу. Іншыя праходзілі. Калі ўсё ж сабралася паўсотні чалавек, пачаліся затрыманьні каля стадыёну, цырку, лялечнага тэатру.

Агулам затрымалі каля 20 чалавек. У там ліку выкладчыцу ГДУ імя Ф. Скарыны Натальлю Суславу, якая разам з былымі студэнтамі мелася адзначаць дзень нараджэньня. ДАІ спыніла іх аўтамабіль зь белымі і чырвонымі шарыкамі. Цяпер усе затрыманыя ў Чыгуначным і Цэнтральным РАУС.

19:35 У Горадні "Марш гонару" заблякавалі на галоўнай вуліцы. Некалькі сотняў чалавек прыйшлі на Савецкую плошчу ў Горадні 11 кастрычніка.

Гарадзенцы засьпявалі на плошчы "Тры чарапахі". Потым калёна з прыкладна 100-200 чалавек пайшла з Савецкай плошчы па Савецкай пешаходнай вуліцы. Унізе вуліцу перакрылі сілавікі. Людзі павярнулі і пайшлі зноў у накірунку Савецкай плошчы. Там вуліцу таксама перакрылі сілавікі. Больш за 10 чалавек затрымалі, у тым ліку, двух жанчын. Адной зь іх зламалі чырвона-белы парасон. Пасьля затрыманьняў пратэстоўцы разышліся.

19:37 У Менску шмат пацярпелых? Да Маскоўскага РАУС у Менску прыяжджаюць і ад'яжджаюць машыны хуткай дапамогі, паведамляе тэлеграм-чат незалежнага аб'яднаньня мэдыкаў "Белые халаты".

20:13 У Наваградку некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі ўдзень 11 кастрычніка ў цэнтар места зь белымі і чырвонымі балёнікамі. Стварылі ланцугі салідарнасьці. За імі сачыла міліцыя, аднак нікога не затрымалі.

20:27 У Берасьці на акцыі пратэсту затрымалі прынамсі 25 чалавек.

Паводле слоў праваабаронца Раманf Кісьляка, з 14:00 у розных частках места групы людзей з бел-чырвона-белымі сьцягамі выстройваліся ў ланцугі салідарнасьці. Каля 16:30 у цэнтры Брэста на пешаходнай вуліцы Савецкай сабралася больш за 150 чалавек. Калёнай яны прайшлі да набярэжнай Ф. Скарыны, скандуючы: "Верым, можам, пераможам!", "Жыве Беларусь!", "Лу-каку ў аўтазак!".

Сілавікі затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі па ходзе руху калёны: каля кінатэатра "Беларусь", на скрыжаваньні Савецкай з праспэктам Машэрава, на набярэжнай. Пасьля 18:00 людзі разышліся, паведаміў БелаПАН.

20:34 Як ішла другая вялікая калёна ў Менску. Апроч асноўнай калёны дэманстрантаў, якая сабралася на вуліцы Калтварыйскай і рушыла да Пушкінскай, яшчэ адна шматтысячная калёна стартавала зь левага берагу Сьвіслачы. Яны прайшла вуліцамі Багдановіча, Куйбышава, праспекце Машэрава ў яго левабярэжнай частцы, Чарвякова.

Вось відэа і фота чытачоў "Нашай нівы", якія перадаюць атмасферу. Цікава, што журналістаў у гэтай калоне амаль не было.

20:49 Журналістку газэты "Наша слова" Алену Кавальчук выпусьцілі зь Ленінскага РАУС Горадні, яе трымалі там каля 4 гадзін. Склалі пратаколы за ўдзел у мітынгу і працу без акрэдытацыі. Алена карэспандэнт дазволенай у Беларусі газэты.

 

 

У Горадні "Марш гонару" заблякавалі на галоўнай вуліцы, ёсьць затрыманыя


Некалькі сотняў чалавек прыйшлі на Савецкую плошчу ў Горадні 11 кастрычніка. Пратэстоўцы прайшлі маршам Савецкай вуліцай, больш за 10 чалавек затрымалі.

Удзень у нядзелю на Савецкай плошчы ішоў кірмаш. Сотні гарадзенцаў набывалі гародніну, размаўлялі паміж сабой. Ішоў дождж. Некаторыя стаялі пад чырвона-белымі парасонамі. Дзяжурылі міліцыянты, прыехала прэс-служба міліцыі, стаялі аўтобусы без пазнак, у якія звычайна затрымліваюць пратэстоўцаў.

Супрацоўніцы партала s13 Надзеі Балоцінай міліцыянты сказалі зьняць камізэльку і адысьці, інакш папярэдзілі, што яе затрымаюць.

Каля 14:40 лукашэнкаўскія бандыты і АМАП у балаклавах і шаломах забралі ў РАУС для высьвятленьня асобы журналістаў газэты "Народная воля" Вольгу Камягіну, парталу Onliner Дар’ю Сьпевак, агенцыі БелаПАН Сяргея Людкевіча і Марыну Харэвіч. Каля 16:20 забралі журналістку газэты "Наша слова" Алену Кавальчук.

Тым часам гарадзенцы засьпявалі на плошчы "Тры чарапахі". Потым калёна з прыкладна 100-200 чалавек пайшла з Савецкай плошчы па Савецкай пешаходнай вуліцы. Унізе вуліцу перакрылі лукашэнкаўскія бандюкі. Людзі павярнулі і пайшлі зноў у кірунку Савецкай плошчы. Там вуліцу таксама перакрылі лукашэнкаўскія бандюкі. Больш за 10 чалавек затрымалі, у тым ліку дзьвюх жанчын. Адной зь іх зламалі чырвона-белы парасон. Пасьля затрыманьняў пратэстоўцы разышліся.

 


У Гомлі прайшлі затрыманьні бяз акцыі


АМАП ня даў гамельчукам сабрацца на плошчы Леніна. Шэрагі ўнутраных войскаў не прапускалі людзей з кветкамі на плошчу. Іншыя праходзілі. Калі ўсё ж сабралася паўсотні чалавек, пачаліся затрыманьні каля стадыёну, цырку, лялечнага тэатру.

Агулам затрымалі каля 20 чалавек. У там ліку — выкладчыцу Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Скарыны Натальлю Суславу, якая разам з былымі студэнтамі мелася адзначаць дзень нараджэньня. ДАІ спыніла іх аўтамабіль зь белымі і чырвонымі шарыкамі.

Цяпер усе затрыманыя ў Чыгуначным і Цэнтральным РАУС.

 

У Магілёве міліцыя заблякавала месца, дзе ў цэнтры мелася прайсьці акцыя пратэсту


Традыцыйнае месца зьбіраньня ўдзельнікаў, плошчу перад гандлёвым цэнтрам "Атрыюм", кантралявалі супрацоўнікі АМАП. Побач зь ёю стаялі мікрааўтобусы зь лукашэнкаўскімі бандюкамі і час ад часу пад’яжджалі аўтазакі.

У прылеглых дварах было шмат экіпіраванай міліцыі і спэцтэхнікі. Над цэнтральнай вуліцай Першамайскай баражыраваў дрон. Людзі, пабачыўшы яго, разыходзіліся. Як яны казалі, такім чынам лукашэнкаўскія бандюкі выяўляюць месцы групаваньня людзей.

На плошчы перад "Атрыюмам" сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, якія пратэстнай актыўнасьці не выяўлялі. Да іх падыходзілі міліцыянты і папярэджвалі аб магчымым затрыманьні. Падчас гутаркі людзей здымалі на відэа.

— Амапаўцы нам сказалі, што з паведамленьняў у тэлеграм-каналах гэта месца, дзе неўзабаве пачнецца несанкцыянаваная акцыя пратэсту, — апавядае мужчына. — Нас папярэдзілі, калі яна пачнецца, пляцоўку ачэпяць і мы будзем затрыманыя.

У прылеглым да плошчы сквэры і на вуліцах патэнцыйных удзельнікаў акцыі пратэсту было нямала, але яны асьцерагаліся ісьці на яе. За перасоўваньнем міліцыянтаў назіралі здалёк.

Тым часам, у тэлеграм-каналах паведамлялася, што стыхійныя акцыі пратэсту праходзяць у розных раёнах места. Такія допісы ілюстраваліся фотаздымкамі.

Праваабаронцы ня маюць зьвестак пра колькасьць затрыманых. Вядома, што на плошчы перад "Атрыюмам" быў затрыманы мужчына. Затрымалі таксама карэспандэнта Белапан Алеся Асіпцова. Яго даставілі ў Ленінскі аддзел міліцыі, дзе з ім толькі пагутарылі. Перад гэтым агледзелі ягоны фотаапарат і праслухалі запісы на дыктафоне.

Лукашэнкаўскія бандюкі, якія дастаўлялі журналіста, абмовілася, што, ён, нібыта, фатаграфаваў іхных калегаў бяз масак і выкладаў фота ў сацыяльныя сеткі. У аддзеле ўдакладнілі, што ад імя Асіпцова, выкладаліся такія фота, але дакумэнтальна гэтую інфармацыю яму не пацьвердзілі. У міліцыі журналіста пратрымалі блізу гадзіны.

 


Больш за 250 затрыманых на акцыях 11 кастрычніка.

Лічба працягвае расьці 


Колькасьць затрыманых на "Маршы годнасьці" па ўсёй Беларусі перавысіла 250 чалавек, перадае праваабарончы цэнтар "Вясна".

Абсалютная бальшыня затрыманых у Менску, дзе лукашэнкаўскія бандюкі намагаліся ня даць людзям сабрацца ў агульную калёну. На пратэстоўцаў працягвалі паляваць нават тады, калі дэманстрацыя фармальна скончылася і ўдзельнікі разыходзіліся малымі групамі.

На перакананьне прааабаронцаў, канчатковая лічба будзе істотна большай. У гэтым пераліку і некалькі дзясяткаў журналістаў — праваахоўнікі зрабілі ўсё, каб ня даць "зьняць карцінку".

Як адзначаюць назіральнікі, марш 11 кастрычніка паводле маштабу ўжываньня сілы і спэцсродкаў параўнальны зь першымі акцыямі пасьля асноўнага дня прэзыдэнцкіх "выбараў" 9-12 жніўня.

Людзей жорстка зьбівалі, закідвалі сьвятлашумавымі гранатамі, труцілі сьлезацечным газам, палівалі аранжавай жыжай з вадамётаў.

 

 

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі звольніўся з МТЗ 


Лідэр страйкаму Менскага трактарнага заводу і чалец Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі напісаў заяву на звальненьне паводле ўласнага жаданьня і забраў працоўную кніжку.

На МТЗ Сяргей Дылеўскі адпрацаваў 12 рокаў, да апошняга часу кіраваў страйкавым камітэтам.

"12 рокаў аддаў заводу. На жаль, настаў час разьвітацца. І асобна для кіраўнікоў: хлопцы, прымушаць звольніцца шляхам шантажу бацькоў — гэта самае нізкае і бесчалавечнае, што можна сабе ўявіць", — напісаў ён у Інстаграме.

Паводле Дылеўскага, ён напісаў заяву пад ціскам ідэоляга МТЗ. Інакш пагражалі звольніць ягоных бацькоў, сказаў ён.

На гэты час Сяргей Дылеўскі адзіны сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, які застаецца на свабодзе ў Беларусі. Усе іншыя або вымушаныя выехаць за мяжу, альбо знаходзяцца пад арыштам па абвінавачаньнях у закліках да зьвяржэньня ўлады.

Сам ён раней адбыў 25-дзённы арышт (10+15 сутак) за арганізацыю і ўдзел і "несанкцыянаваных мерапрыемствах".


"Радыё Свабода", 11 кастрычніка 2020 р.

 

 

У Менску затрыманых дэманстрантаў з аддзялення міліцыі забіраюць "хуткія"


У Маскоўскім РУУС Менска знаходзяцца каля 40 чалавек. З іх 8-10 чалавек маюць сур'ёзныя траўмы.


"Хартыя’97%", 11 кастрычніка 2020 р.

 


Супраць пратэстоўцаў на Нямізе адначасова працавала два вадамёты


Менск. Супраць пратэстоўцаў на Нямізе 11 кастрычніка адначасова працавала два вадамёты. Такая жорсткасць — упершыню. Людзі схаваліся ад аранжавай вады ў кустах, а вадамёты палівалі не толькі іх, але і вокны дамоў на праспекце Пераможцаў.


У любой нармальнай краіне жыхары гэтых дамоў адсудзілі б ва ўладаў дзясяткі тысяч даляраў. Але ў Беларусі справа па такой заяве наўрад ці нават дойдзе да суда.

 


Як Лу-кака сёння вёў дыялог з народам


Учора Лу-кака казаў у СІЗА КДБ пра тое, што трэба пачынаць дыялог. Сёння цалкам падкантрольныя ўладам сілавікі красамоўна пацвердзілі паслядоўнасць гэтай пазіцыі.

Утрох на аднаго хлопца, збіваюць дубінкамі і нагамі, пасля падымаюць з зямлі за валасы. Відэа знятае ў Менску на вуліцы Зыбіцкай ў 15:44 публікуе тэлеграм-канал @motolkohelp.

 


Дзмітрый Рабцэвіч і Юрый Васкрасенскі выйшлі з СІЗА КДБ


Топ-менеджар PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч і прадпрымальнік, экс-каардынатар штаба Віктара Бабарыкі Юрый Васкрасенскі выйшлі з СІЗА КДБ. Ім змененая мера ўтрымання — з "пад вартай" на "хатні арышт".

Двое з тых дванаццаці, якія ўчора сядзелі ў СІЗА КДБ за адным сталом з Аляксандрам Лукашэнкам. Усяго двое з дванаццаці.


"Эўрарадыё", 11 кастрычніка 2020 р.

 


З-за разабранага вадамёта распачалі крымінальную справу


Пракурор Менска заявіў, што з-за разабранага вадамёта распачалі крымінальную справу па артыкуле "гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў".

Гэта на адну крымінальную справу больш, чым было заведзена па фактах гібелі і збіцця дэманстрантаў, а таксама катаванняў у месцах затрымання падчас пратэстаў.

 


Людзі выйшлі на дадатковыя акцыі сёння а 21-й гадзіне


На заклік інтэрнэт-каналаў, людзі выйшлі на дадатковыя акцыі салідарнасці сёння а 21-й гадзіне ў розных местах і мікрараёнах. Гэта быў адмысловы пратэст супраць разгону і збіцця людзей у Менску сёння.

У Менску жыхары Лагойскага тракта на кароткі час перакрылі рух на гэтай вуліцы.

Ланцугі салідарнасці выцягнуліся ў Каменнай Горцы і Серабранцы, каля Філармоніі, на Ангарскай, ва Уруччы, на Усходзе, у Малінаўцы (Менск), Магілёве, Берасці, Горадне, Лідзе (Гарадзенская вобласць), Ратамцы, Бараўлянах, Сеніцы і Ждановічах (Менскі раён), іншых местах і мястэчках.


"Наша Ніва", 11 кастрычніка 2020 р.

 

 

"Спроба падзяліць на радыкалаў і ўмераных".
Палітычны аглядальнік — пра затрыманні ў Беларусі і сустрэчы Лукашкі з палітвязнямі


У Менску і іншых беларускіх местах праходзяць затрыманні ўдзельнікаў акцыі "Марш гонару" і журналістаў. У Менску відавочцы паведамляюць аб выбуху каля стэлы "Менск — места-герой". А ў суботу Лукашка правёў сустрэчу ў СІЗА з арыштаванымі чальцамі беларускай апазіцыі, уключаючы Віктара Бабарыкі.

Пра сітуацыю мы пагаварылі з палітычным аглядальнікам Ігарам Іліяшам.

— Першае пытанне мой будзе з нагоды візіту Лукашкі ў СІЗА, паколькі мы толькі што паказалі яго размова з арыштаванымі лідэрамі апазіцыі. Ці ёсць у вас разуменне — што гэта было такое?

— Я думаю, што першае, пра што сведчыць учорашні візыт Лукашкі ў СІЗА КДБ, — гэта тое, што ўлада на самай справе праяўляе слабасць. Улада не адчувае сябе дастаткова ўпэўнена, каб працягваць цягнуць толькі лінію тэрору, толькі лінію рэпрэсіяў. На мой погляд, гэта беспрэцэдэнтнае рашэнне — паехаць і правесці гэтую размову з палітвязнямі ў СІЗА КДБ. Гэта такая спроба Лукашкі падзяліць пратэст, умоўна кажучы, на радыкалаў і ўмераных. Гэта значыць дамовіцца з часткай апазіцыі, з часткай пратэстуючых, скарміць ім нейкую псевдоуступку накшталт такога дыялогу, які ён прадэманстраваў у СІЗА КДБ, як ён абсурдна б ні выглядаў. І такім чынам пацифицировать гэтую частку пратэстуючых, гэтую частку апазіцыі. А з тымі, хто будзе працягваць выходзіць на вуліцу, будуць паводзіць сябе так, як цяпер, уласна, паводзяць сябе сілавікі — гэта прымяненне спецсродкаў і такая паказальная жорсткасць. Я думаю, менавіта тое, што гэта адбываецца менавіта ў звязку субота-нядзеля, менавіта такія паводзіны ўладаў дэманструе тое, што гэта спроба падзяліць пратэст на тых, хто пагодзіцца на гэтыя псевдоуступки, і тых, хто будзе працягваць выходзіць, і супраць іх можна будзе выкарыстоўваць максімальна жорсткія метады.

— Як вам здаецца, як пратэстоўцы адрэагуюць на такі сілавы разгон? Мы ведаем, што калі папярэднія разы сілавікі дзейнічалі падобным чынам, гэта толькі ўзмацняла пратэстную хвалю ў Беларусі.

— Я думаю, што і на гэты раз не ўдасца шляхам такога запалохвання, шляхам гэтага тэрору здушыць пратэсты, таму што ў тым ліку і ўчорашняе падзея — учорашні візыт у СІЗА КДБ, ён, на жаль, быў успрыняты ў беларускім грамадстве як праява слабасці, таму што сапраўды [гэты] крок для Лукашкі беспрэцэдэнтны. Калі ён ідзе на такі беспрэцэдэнтны крок, гэта сведчыць аб тым, што ён адчувае сябе няўпэўнена. Ну і разам з такой жорсткасцю сёння гэта сапраўды можа толькі падшпіліць пратэстуючых зноў і зноў выходзіць на вуліцы.

— Як вам здаецца, гэта была яго ідэя? Я чытаў думкі і здагадкі ў сацыяльных сетках аб тым, што гэта магло быць неяк навеяна яму палітычнымі калегамі.

— Я не выключаю, што гэта магло быць навеяна яго асяроддзем. Плюс я думаю, што дастаткова важнае значэнне мае пазіцыя Крамля ў дачыненні да беларускага палітычнага крызісу. Я б нагадаў, што ў свой час быў не так даўно інсайт ад Аляксея Венедзіктава, што падчас сочынскай сустрэчы Пуйла і Лукашкі абмяркоўвалася ў тым ліку лёс Бабарыка, былі дакучлівыя заявы маскалёўскага МЗС з нагоды таго, што канстытуцыйная рэформа ў Беларусі — гэта залог ўрэгулявання палітычнага крызісу. Хоць, зноў-такі, у чым павінна заключацца гэтая канстытуцыйная рэформа, ніхто не кажа — ні Масква, ні Менск не дэталізуюць. Але паміж тым відавочна, што без нейкага кансенсусу, без хоць бы бачнасці нейкага дыялогу легалізаваць гэтую канстытуцыйную рэформу проста будзе немагчыма.

Я падкрэсьлю, што якраз галоўнай тэмай таго, што паказалі дзяржСМІ, што паказала прэс-служба Лукашкі, гэта быў эпізод, дзе ён кажа пра тое, што трэба абмяркоўваць канстытуцыйную рэформу ня на вуліцах. Гэта як раз спроба стварыць імітацыю дыялогу і такім чынам легалізаваць канстытуцыйную рэформу, да якой, мяркуючы па ўсім, падштурхоўвае Масква. Якая канчатковая мэта Масквы ў дадзеным выпадку, што канкрэтна яны хочуць убачыць ад гэтай канстытуцыйнай рэформы і навошта, пакуль застаецца незразумелым.


Ягор Максімаў


"Настоящее время", 11 кастрычніка 2020 р.

 


Дыялог народа і ўладаў


Так дыялог народа і ўладаў выглядае ў разуменні ўладаў. Сілавік, які "прыкрывае" вадамёт, напраўляе драбавік на безабаронную жанчыну з парасонам.

 


Вечаровы пратэст у Менску


У Малінаўцы пратэстоўцы спрабавалі перакрыць дарогу. Аднаго з хлопцаў у ланцугу збіла машына, яго працягнула некалькі метраў пад колам.

Спярша ён адмовіўся ад шпіталізацыі, але пасля ўсё ж з'ехаў з месца здарэння на "хуткай".

Пратэстоўцы перакрылі конусамі і пластыкавымі блокамі вуліцу Прытыцкага з раёне станцыі метро "Каменная горка".

На Грушаўцы таксама, як і ў Каменнай горцы, перакрылі дарогу. А на рабочай ускраіне ў Чыжоўцы людзі проста прагуляліся па праезднай частцы!

На Каменнай горцы і ў Малінаўцы сілавікі разагналі тых, хто перакрываў дарогі. Відавочцы разгона ў Малінаўцы сцвярджаюць, што з міліцэйскага мікрааўтобуса па іх стралялі.

У Малінаўцы сілавікі сапраўды стралялі па пратэстоўцах, якія перакрывалі дарогу.

Дарога была перакрытая блізу 10 хвілінаў. Бусы з сілавікамі пад'ехалі ўжо тады, калі ланцуг пратэстоўцаў распаўся.

 


Журналістаў, затрыманых на "Маршы годнасці", не адпусцяць без пратаколаў


Пад канец дня было абвешчана, што журналістаў, затрыманых на Маршы годнасці 11 кастрычніка, не адпусцяць без пратаколаў. Неўзабаве з Кастрычніцкага РУУС выйшаў Аляксандр Уладыка з Onliner. Яго тэхніка апісаная і канфіскаваная, а ў руках пратакол па артыкуле 23.4 Адміністрацыйнага кодэкса — за непадпарадкаванне законнаму патрабаванню міліцыянта.

У спісе затрыманых 11 кастрычніка ёсць Мікіта Домрачаў. Так завуць брата біятланісткі Дар'і Домрачавай, вядомага мінскага архітэктара.

У спісах затрыманых, якія складаюць валанцёры побач з аддзяленнямі міліцыі і ізалятарамі, Домрачаў таксама ёсць. Сказана, што ён быў дастаўлены ў Фрунзенскі РУУС, а адтуль перавезены ў ізалятар часовага ўтырмання ў завулку Акрэсціна.

Усяго па стане на 22:20 праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядома пра больш чым 420 затрыманых па ўсёй Беларусі.

Тым часам у спісах "Вясны" колькасць затрыманых 11 кастрычніка амаль дасягнула 500 чалавек. Спіс тут (з тэрыторыі Беларусі дасяжны толькі праз VPN).

Шмат хто параўноўвае падзеі гэтай пратэстнай нядзелі з тым, што адбывалася 9 жніўня, увечары пасля выбараў. На думку "Эўрарадыё", той жорсткасці сёння не было. Але факт у тым, што 11 кастрычніка пратэсты падаўляліся нашмат больш жорстка, чым тыдзень і два тыдні таму.


"Эўрарадыё", 11 кастрычніка 2020 р.

 


Рэжым кідае супраць беларусаў югентаў


Малалетак з Акадэміі МУС экстрана грузяць у аўтобусы ды высылаюць на раёны.

Сталыя лашкі-петушкі скончыліся, і рэжым кідае супраць беларусаў югентаў. Прама як у Берліне 1945 року...


Telegram-канал NEXTA Live, 11 кастрычніка 2020 р.

 


Вечаровы пратэст у Менску


Жыхары вуліцы Ангарскай, што ў Заводскім раёне Менска, перакрылі МКАД.

Дэманстранты ў Менску перакрылі вуліцу Прытыцкага каля станцый метро Каменная Горка і Спартыўная.

Жыхары Менска ў апошнія гадзіны перакрывалі таксама МКАД каля Ангарскай, Лагойскі тракт, праспект Дзяржынскага каля Зубра, праспект Ракасоўскага ў Серабранцы, а таксама магістраль у раёне Менск-Мір.

Людзі пратэстуюць супраць разгону і збіцця дэманстрантаў сёння ўдзень.

Як паведамляюць нашыя карэспандэнты з месца падзей, аўтамабілісты ставяцца да пратэстаў з разуменнем.

Страляніну чуваць каля метро Каменная Горка з боку Грына, Алмі. Там жыхароў квартала разганяе АМАП.

Лукашэнкаўскія бандыты стралялі па дэманстрантах і ў Малінаўцы ў раёне Зубра. Гэта здарылася каля 23:00. Вось відэа гэтага моманту. Здаецца, жыхары Малінаўкі спрабавалі адбіць затрыманага.

На акадэміі МУС на Філімонава курсантаў пагрузілі ў бусы і адправілі ў места. Імаверна, гэта падмацаванне для разгону вечаровых акцый пратэсту

На скрыжаванне Пляханава і Ракасоўскага прыехалі лукашэнкаўскія бандыты са шчытамі і пажарная машына, якая патушыла пакрышку.

Чытачы паведамляюць пра новую страляніну і выбухі ля "Рыгі" ў Менску. Бачны дым.

Чытачы даслалі фота гумовай кулі і гільзы. Сцвярджаецца, што іх знайшлі ў раёне "Рыгі" пасля таго, як там разагналі ланцуг.

P.S. Новая страляніна таксама ў Малінаўцы, Менск.

Бусы з лукашэнкаўскімі бандытамі ў Менску ганяюцца за людзьмі проста па ходніках.

 


Асноўнае за 11 кастрычніка


Больш за 100 тысяч дэманстрантаў ізноў выйшлі на вуліцы Менска, нягледзячы на абложны дождж.
Лкашэнкаўскія бандыты сёння абралі жорсткую тактыку: яшчэ Марш не пачаўся, а ўжо адбываліся напады на патэнцыйных удзельнікаў, у якіх бралі ўдзел сілавікі без апазнавальных знакаў у чорнай і аліўкавай форме, а таксама ў джынсах, але з дубінкамі і ружжамі.• Сярод затрыманых сёння — брат Героя Беларусі Дар'і Домрачавай дойлід Мікіта Домрачаў, вядомы дзіцячы хірург Андрэй Любецкі, вядомы афтальмолаг Вадзім Мурашка.
Жорсткасць выклікала эмацыйныя пратэсты ўвечары. Жыхары Ангарскай перакрывалі МКАД, Каменнай Горкі і Спартыўнай — Прытыцкага, Серабранкі — Ракасоўскага, Зялёнага Лугу — Лагойскі тракт, а Малінаўкі — праспект Дзяржынскага. У некалькіх раёнах Менска сілавікі ўвечары стралялі і затрымлівалі.
Яшчэ да таго, як на вуліцах пачалі збірацца людзі, масава затрымлівалі журналістаў, прычым не толькі ў Менску і задоўга да пачатку падзей. Затрыманых журналістаў было не менш за 43.
Праз жорсткі разгон на Стэле сёння сфарміраваліся некалькі вялікіх калон: на Машэрава-Ціміразева, на Пераможцаў-Нямізе, а таксама на Раманаўскай Слабадзе. Таму складана падлічыць дакладна, колькі людзей удзельнічала сёння ў Маршы. Аднак іх было не менш, чым мінулыя нядзелі.
Калона ад Ціміразева ў другі раз спрабавала прайсці да Стэлы, але адтуль вадамётамі людзей адцяснілі ў бок Кальварыйскай, дзе яны аб'ядналіся з калонай, што шла па Раманаўскай Слабадзе.
Лукашэнкаўскія бандытыі затрымлівалі людзей у хвосце калоны, рассякалі яе, а асноўную частку разагналі на Пушкінскай з вадамётамі і стралянінай.
Паралельна з гэтым іншая калона прайшла маршам па Багдановіча — Куйбышава — Харужай — Чарвякова.
Нашыя карэспандэнты былі сведкамі, як жыхары Менска хавалі дэманстрантаў у без перабольшання сотнях пад'ездаў, крамаў, кавярань у месцах разгону.
Лукашэнкаўскія бандыты сутыкаюцца з жорсткай крытыкай з боку пенсіянераў: вось адно відэа, а вось другое відэа, як жанчыны і пенсіянеры сарвалі інтэрв'ю камандзіра АМАПа БТ.
Натоўпы людзей заставаліся на вуліцах у розных кропках Менска пад дажджом працяглы час, іх падтрымлівалі аўтамабалісты, якія тармазілі рух.
Азарт дэманстрантаў у Менску не згасае, салідарнасць гараджан таксама нарастае. У той жа час лукашэнкаўскія бандыты адточваюць тактыку рассячэння і разгону.
Выпусцілі тых двух палітвязняў, якіх на сустрэчы з Лукашкаю пасадзілі справа і злева каля яго.
Адзін з іх — Юрый Васкрасенскі — няясны персанаж, які яшчэ перад сустрэчай узяў удзел у некалькіх прапагандысцкіх відэа на БТ, у якіх каяўся і адракаўся. Другі — Дзмітрый Рабцэвіч — апынуўся за кратамі, у прынцыпе, выпадкова — у якасці закладніка. Ён менеджар "Панда Док".
Апублікаванае відэа здзекаў з людзей на Акрэсціна.


"Наша Ніва", 11 кастрычніка 2020 р.

 

 

Спіс затрыманых на акцыях 11 кастрычніка


11 кастрычніка ў Менску і рэгіянальных местаах праходзіць нядзельны "Марш гонару". Пратэсты ў Беларусі працягваюцца больш за два месяцы.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых удзельнікаў і ўдзельніц мірных акцый пратэсту.

2 Абражей Алексей — Менск, Центральное РУВД, ИВС на Окрестина
3 Абрамчик Николай — Бересте
4 Аврицевич Светлана — Менск, Первомайское РУВД
5 Азаркевич Алексей — Менск
6 Акимов Степан — Солигорск, Солигорский РОВД
7 Акунец Александр — Менск
8 Алексеев Олег — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
9 Альвинский Александр — Менск, Центральное РУВД
10 Ам(н)осов — Менск, Заводское РУВД, увезла "скорая"
11 Амосов Игорь — Менск, БСМП
12 Ан(ш)ейчик Ольга — Менск, Партизанское РУВД
13 Ананич Алексей — Менск. Активист "Народнай грамады", задержан у "Пушкинской"
14 Андреенко Алина — Менск 
15 Антонович Олег — Менск, Ленинское РУВД, Жодино
16 Антушевич Александр — Менск, Первомайское РУВД, ИВС Жодино Задержан на ул. Заславская
17 Артёменко Евгений — Менск, Октябрьское РУВД
18 Артишевский Алексей — Менск, Октябрьское РУВД, ИВС Жодино. Задержан в районе Немиги около 15:40
19 Асадчая Дарья — Гомель
20 Асипцов Алесь — Могилев. Журналист, задержан около Главпочтамта. Отпустили
21 Астрелин Виталий — Менск. Задержан на "Пушкинской"
22 Афанасьев Кирилл — Менск
23 Ашейчик Ольга — Менск, Партизанское РУВД
24 Базанов — Менск, Московское РУВД
25 Балюк Иван — Менск. Задержан на Немиге
26 Баранова Мария — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
27 Барковский Александр — Менск. Задержан около 15:00 на Стелле
28 Бархетов Евгений — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП Жодино
29 Бахун Елена — Бресте, Берестейский РОВД
30 Безущёнок Александр — Менск, Московское РУВД, ИВС на Окрестина
31 Беланов Павел — Гомель. Отпустили
32 Белый Андрей — Менск, Центральное РУВД. Задержан около "Галереи" около 16:00
33 Бельчикова Алла — Менск, Центральное РУВД. Задержана, возможно, в районе Стеллы. Отпустили
34 Беляев Александр — Менск
35 Беляковский Дмитрий — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
36 Бердников Вячеслав — Менск, БСМП
37 Березинский Алексей — Менск, Заводское РУВД
38 Беркус Регина — Лида, ИВС
39 Бетько Дмитрий — Менск, Московское РУВД, ИВС на Окрестина Задержан на Немиге, 15:00-15:30
40 Бигеза Оксана — Менск, Московское РУВД, отпустили. Задержана возле Стеллы около 14:00
41 Бичун Павел — Менск
42 Бобров Александр — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
43 Богаевский Антон — Бересте. Задержан около кинотеатра "Беларусь"
44 Богдан Владислав — Менск, Партизанское РУВД. Задержан около 16:00
45 Богуш Александр — Менск, Заводское РУВД, ИВС Жодино. Задержан на Кальварийской около 16:30
46 Бодунов Дмитрий — Менск, ЦИП на Окрестина. Задержан у Стеллы
47 Бойко Анастасия — Менск, Октябрьское РУВД. Журналистка
48 Бокуть Сергей — Менск, Центральное РУВД, ЦИП на Окрестина / ИВС Жодино. Задержан на мосту около Машерова, 35
49 Бондарчик Антон — Менск
50 Борисенкова Дарья — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
51 Борисов Евгений — Менск
52 Бохан Юрий — Менск, Октябрьское РУВД
53 Брезицкий Виталий — Менск
54 Бручковский Николай — Менск, Московское РУВД
55 Брянцев Илья — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
56 Будников Дмитрий — Гомель. Отпущен
57 Буев — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
58 Бужан Надежда — Менск, Октябрьское РУВД. Журналист
59 Букач Борис — Менск, Московское РУВД
60 Булаев Игорь — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
61 Бурейко Вадим — Менск
62 Бутько Владислав — Менск
63 Быков Андрей — Менск
64 Бычкова Елена — Гомель. Журналистка
65 Валуев Егор — Менск, Центральное РУВД
66 Валько Павел — Менск, Московское РУВД
67 Валюшко Кирилл — Бересте
68 Ваниславчик Дмитрий — Менск, ЦИП на Окрестина
69 Ваньян Арнольд — Менск Центральное РУВД. Задержан в хостеле на Кальварийской
70 Варечев Валентин — Менск Партизанское РУВД Увезла "скорая"
71 Василевский Алексей — Менск, Заводское РУВД
72 Василевский Игорь, Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
73 Васильев Дмитрий — Бересте. Задержан на Дзержинского ("Олимп")
74 Васильева Инна — Менск, ИВС Окрестина
75 Ведечко Евгений — Менск
76 Ведечко Иван — Менск
77 Вельгас Сергей — Бересте. Задержан на Дзержинского
78 Верникович А. — Менск, ЦИП на Окрестина
79 Винокуров Александр — Менск, ЦИП на Окрестина
80 Владыко Александр — Менск. Журналист
81 Войтешонок Владимир — Менск, ИВС на Окрестина
82 Волкова Анна — Гомель, ИВС Гомель
83 Волчанин Владимир — Менск
84 Волчок Олег — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
85 Волынец Илья — Менск, Центральное РУВД
86 Воронов Никита — Менск, Центральное РУВД
87 Воронцов Михаил — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
88 Воскобович Владислав — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
89 Гавриилов Руслан — Менск, Ленинское РУВД, Жодино
90 Гаврилюк Андрей — Бересте. Задержан на Дзержинского ("Олимп")
91 Гаврусик Александра — Бересте
92 Гаевский Юрий — Менск, Октябрьское РУВД. Задержан на Фабрициуса
93 Гайдаренко Наталья — Менск, Партизанское РУВД. Задержана у Оперного театра. Отпустили
94 Гаркавая Дарья — Менск
95 Гаркавый Егор — Менск
96 Гарустович Алексей — Менск, Центральное РУВД
97 Гацак Евгений — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
98 Герасимович Тимофей — Менск Центральное РУВД. Задержан на Романовской Слободе около 16:30
99 Германович Алёна — Гомель. Журналистка
100 Герт Сергей — Менск, Московское РУВД
101 Гесельберг Денис — Менск, Центральное РУВД
102 Гильвей — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
103 Гинтов Максим — Менск, Ленинское РУВД, ИВС Жодино
104 Гирилович Игорь — Менск. Житель Жлобина, перестал выходить на связь возле машины по ул. Романовская Слобода около 18:00
105 Глазко Сергей — Менск, Первомайское РУВД
106 Глазкова Наталья — Гомель
107 Глинник Григорий — Жодино
108 Глушень Юрий — Менск
109 Годовников Александр — Менск Центральное РУВД. Задержали на Берута
110 Голованов Андрей — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
111 Головчиц Илья — Менск, Партизанское РУВД. 17 лет. Отпустили
112 Голубев Дмитрий — Менск
113 Гончаренко — Минск, Ленинское РУВД. Увезла "скорая"
114 Горбач Игорь — Минск. Задержан возле Стеллы
115 Гордей Иван — Менск, Московское РУВД. Несовершеннолетний, отпустили
116 Горов Николай — Менск. Задержан около Стеллы
117 Горовая Александра — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
118 Горовая Ульяна — Менск, Партизанское РУВД. Задержали на "Пушкинской". Отпустили
119 Горошко Валентин — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина. Задержан на Стелле
120 Григоров Гавриил — Менск, Октябрьское РУВД. Журналист ТАСС, задержан возле "Галереи". Отпустили после проверки документов. Задержан повторно
121 Грижевская Мария — Менск, Московское РУВД, ИВС на Окрестина
122 Гринько А. — Минск Центральное РУВД
123 Гришкевич Александр — Менск Октябрьское РУВД
124 Губин Максим — Менск. Задержан по ул. Заславской
125 Гудзинович Андрей — Менск, Ленинское РУВД, Жодино
126 Гузов Максим — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина. Задержан возле Стеллы
127 Гуминская Алёна — Менск Октябрьское РУВД
128 Гурендо Дмитрий — Менск Фрунзенское РУВД
129 Гусев Артём — Менск. Задержан возле гостиницы "Юбилейная"
130 Густь Валерий — Менск, Фрунзенское РУВД
131 Гутковский Виталий — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
132 Д(неразборчиво) Захар Владимирович — Менск, Ленинское РУВД, Жодино
133 Давидчик Владимир — Менск, ЦИП на Окрестина
134 Даливеля Артур — Менск. Задержан на Сурганова
135 Данилович Андрей — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
136 Даревская Ирина — Менск, Партизанское РУВД, отпустили
137 Дашкевич Николай — Менск
138 Демидчик Дмитрий — Менск. Задержан у Стеллы
139 Демчук Александр — Менск, Центральное РУВД
140 Демьяненко Андрей — Менск, Московское РУВД, ИВС на Окрестина
141 Денисевич Татьяна — Менск, Октябрьское РУВД
142 Дмитриев Дмитрий — Менск. Журналист
143 Добровский Илья — Менск, Московское РУВД. Отпустили
144 Добротвор Илья — Менск, Московское РУВД. Журналист
145 Добыш Алеся — Менск, Октябрьское РУВД. Журналистка
146 Довгайло Кирилл — Менск
147 Догол Вероника — Менск, Партизанское РУВД
148 Долгих Екатерина — Менск, Московское РУВД
149 Домрачев Никита — Менск ЦИП на Окрестина
150 Дорожко Валентин — Менск
151 Дроздов — Менск, Московское РУВД. Отпустили
152 Другаков Евгений — Менск
153 Дубинин Александр А. — Менск
154 Дубинин Александр В. — Менск
155 Дубинин Павел — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
156 Дубовиков Андрей — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
157 Дударев Максим — Менск. Задержан в районе Мельникайте
158 Дудников Егор — Менск, Ленинское РУВД. Скорая увезла в БСМП
159 Дулевич Владимир — Менск, Центральное РУВД. Задержан в районе Немиги
160 Евменова Алла — Витебск, ИВС Витебск
161 Емельянов Константин — Менск
162 Ермаков — Менск , Партизанское РУВД, ИВС Жодино
163 Ермакович Сергей — Менск, Московское РУВД, ИВС на Окрестина
164 Ёрш Артур — Менск. Задержан на "Пушкинской"
165 Ефремов Олег — Менск
166 Жардецкий Сергей — Менск, Октябрьское РУВД
167 Женко — Менск, Московское РУВД
168 Жердев Александр — Менск
169 Жердецкий Сергей — Менск, Октябрьское РУВД
170 Жидич Игорь — Менск, Ленинское РУВД, Жодино
171 Жилинский Петр — Менск, ЦИП на Окрестина. Задержали возле Кальварийского кладбища
172 Жилкевич Павел — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
173 Жук Михаил — Менск, Первомайское РУВД. Вероятно, задержан на Тимирязева-Машерова
174 Жук Сергей — Менск, Октябрьское РУВД
175 Жуков — Менск, Московское РУВД
176 Жуковец Александр — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
177 Забродский Максим — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
178 Зайцева Анжелика — Могилев, Ленинский РОВД. Журналистка. Отпустили
179 Зарембовский Александр — Менск, Центральное РУВД
180 Зарецкая Мария — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина. Задержана возле Стеллы
181 Звезденкова Александра — Витебск Первомайский РОВД. Ремесленница, задержана в торговом центре за продажу бело-красно-белых флагов. Отпустили, забрали часть продукции с символикой
182 Звеков Юрий — Жлобин. Задержали около 15:00 возле ЖК Металлургов
183 Звягинцев Евгений — Менск, Центральное РУВД
184 Зелёнко Андрей — Менск, Московское РУВД. Задержан около 14:00 на Стелле
185 Зенович Николай — Менск, Октябрьское РУВД
186 Золоторевич Дмитрий — Менск, Ленинское РУВД, Жодино
187 Золотцева Ирина — Менск
188 Зоркий Святослав — Менск Октябрьское РУВД. Фотограф
189 Зуборев Юрий — Менск, Фрунзенское РУВД
190 Зуй Павел — Менск
191 Зыль Павел — Менск, Октябрьское РУВД
192 Ивашкевич Алексей — Менск, Октябрьское РУВД. Журналист
193 Игнатушко Владислав — Могилёв. Отпущен
194 Игнатюк Григорий — Кобрин
195 Изоитко Николай — Менск, Центральное РУВД
196 Ильина Оксана — Менск, Московское РУВД, отпустили. Задержана возле Стеллы
197 Ильинич Николай — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
198 Ильковец Валерий — Менск, ИВС Жодино
199 Ишутина Евгения — Менск. Задержана у Стеллы
200 Кабак Игорь — Менск
201 Кабушкин Дмитрий — Менск, Ленинское РУВД, ИВС Жодино
202 Казакевич Дмитрий — Витебск. Журналист
203 Казючиц Денис — Менск, Ленинское РУВД. "Скорая" увезла в БСМП
204 Калашников Роман — Менск
205 Калинин Дмитрий — Менск, Центральное РУВД
206 Каптур Никита — Менск
207 Кар(а)пицкий Дмитрий — Менск, Ленинский РУВД, ЦИП на Окрестина. Задержан возле Стеллы
208 Каримова Арина — Менск
209 Карпенко Елена — Менск. Задержана около 16:00 у Каскада
210 Карпович Павел — Менск, Октябрьское РУВД. Задержан на Немиге около 15:00
211 Карпович Роман — Менск, Первомайское РУВД
212 Касумова Милана — Менск. Задержана около Пушкинской
213 Кацемба Оксана — Менск, ЦИП на Окрестина. Задержана у Стеллы
214 Качановский — Менск, Фрунзенское РУВД
215 Кашников Олег — Менск
216 Киков Кирилл — Менск
217 Кириллович — Менск, ЦИП на Окрестина
218 Кисель Юрий — Бересте
219 Климкова Ольга — Могилев, Ленинский РОВД. Журналистка. Отпустили
220 Климович Виктор — Менск, Октябрьское РУВД
221 Князев Алексей — Менск, Фрунзенское РУВД. "Скорая" увезла в БСМП
222 Ковалев Дмитрий — Менск, Октябрьское РУВД. Задержали у Дворца спорта с велосипедом
223 Ковалев Максим — Менск, Центральное РУВД
224 Ковалевский Сергей — Менск
225 Ковальчук Елена — Городня. Журналист
226 Ковш Евгений — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
227 Козич Константин — Менск, Московское РУВД. Отпустили
228 Козич Сергей — Менск, Московское РУВД, ИВС на Окрестина
229 Козлов Руслан — Менск, Ленинское РУВД, Жодино
230 Козловский Валентин — Менск, ЦИП на Окрестина
231 Колесник Александр — Менск
232 Колесник Никита — Менск, ИВС Жодино
233 Колодник Илья — Менск
234 Колос Александр — Менск, Центральное РУВД
235 Колтунова Полина — Бересте
236 Колтыгина Анна — Менск. Журналист. Отпустили
237 Колядко — Менск, ЦИП на Окрестина
238 Комаров Андрей — Менск
239 Комков Сергей — Гомель. Журналист
240 Кондратенко Сергей — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино. Задержан около "Макдональдса" на "Пушкинской"
241 Коновалов Никита — Менск, ИВС Жодино
242 Конопляник Илья — Менск
243 Коньяков Евгений — Менск, Предположительно Фрунзенское РУВД
244 Корбут Татьяна — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
245 Корж — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
246 Коржицкий Максим — Витебск
247 Корнейчик Анастасия — Менск, ЦИП на Окрестина
248 Коробков Владимир — Менск. Задержан около 16:00 на "Пушкинской"
249 Коровенкова Татьяна — Менск, Октябрьское РУВД. Журналистка
250 Король Дмитрий — Менск, Первомайское РУВД, Жодино
251 Корольков Анатолий — Менск, Ленинское РУВД, увезли в БСМП. Не выходит на связь с 15:30. Ориентировочно мог быть задержан на пересечении Машерова и Тимирязева
252 Коршун Евгений — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
253 Косторев Вадим — Менск
254 Котелович Ирена — Менск, Октябрьское РУВД. Журналистка
255 Кохан Евгения — Гомель
256 Кохан Павел — Гомель
257 Кравченко Сергей — Менск
258 Кравчук Павел — Бересте
259 Крайнов Александр — Менск, Первомайское РУВД, ИВС Жодино
260 Крень Виктор — Менск, Первомайское РУВД. Выпустили
261 Кривонос Павел — Менск, ЦИП на Окрестина
262 Крина Олег — Менск, Центральное РУВД
263 Кристина — Гомель. Задержана вместе в Асадчей Д. и Лиходиевкой О. Фамилия уточняется.
264 Крицкая Татьяна — Менск, Партизанское РУВД. Увезла "скорая"
265 Кричко Павел — Менск
266 Крищик Игнат — Менск, Центральное РУВД, ИВС на Окрестина. Задержан в "Евроопте"
267 Круглич Елена — Менск, Московское РУВД, ИВС на Окрестина
268 Круглова Ольга — Менск
269 Крук Дмитрий — Менск. Задержан возле "Банка Развития"
270 Круковский Сергей — Менск, Октябрьское РУВД
271 Крунлич — Менск, Московское РУВД, ИВС на Окрестина
272 Крутавцов Андрей — Менск, Октябрьское РУВД. Задержан на Немиге
273 Кубышкин Виталий — Менск. Задержан возле Стеллы
274 Кудашёв — Менск, ЦИП на Окрестина
275 Кудин Владимир — Менск, Первомайское РУВД, ИВС Жодино
276 Кудласевич Егор — Менск, Первомайское РУВД, ИВС Жодино
277 Кузьменков Юрий — Гомель, Советский РОВД
278 Кузьминова Наталья — Витебск
279 Кулага Александр — Менск
280 Кулаков Андрей — Менск, ИВС Жодино
281 Кулаковский — Менск, ЦИП на Окрестина. Сахарный диабет
282 Кулик — Менск, Московское РУВД. Опустили
283 Кульба Павел — Менск, В РУВД сказали, что в больнице
284 Кульбицкий Павел — Менск, ИВС Жодино
285 Купрейченко Иван — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
286 Купцов Виктор — Менск. Задержали по ул. Заславской
287 Курган Владимир — Менск, Фрунзенское РУВД
288 Куцевич Василий — Кобрин
289 Лагунович-Черепко (2 брата) — Менск, Центральное РУВД
290 Лагуновский Михаил — Менск
291 Лагуновский Олег — Менск, Центральное РУВД. Увезли на "скорой"
292 Лазарев Вячеслав — Витебск. Журналист
293 Лапаев Захар — Менск
294 Лапицкий Александр — Менск, Московское РУВД. Отпустили
295 Ласицкий Владимир — Менск, Центральное РУВД
296 Лебедев — Менск, Московское РУВД
297 Левчик О. — Менск, ЦИП на Окрестина
298 Левчук Алесь — Бересте. Журналист
299 Леонов Андрей — Менск, Центральное РУВД
300 Леонович Андрей — Менск
301 Лепеш Дмитрий — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
302 Лесун Алла — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
303 Лесун Владислав — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
304 Лешкович — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
305 Лисковец Борис — Менск, Московское РУВД
306 Лиходиевская Оксана — Гомель
307 Лихтарович Георгий — Менск, Октябрьское РУВД. Фотограф
308 Лихтарович Дмитрий — Менск. Задержан на "Пушкинской"
309 Лобанов Дмитрий — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
310 Лобанок Андрей — Менск, Московское РУВД. Увезла "скорая"
311 Лозко Ольга — Бересте
312 Лозко Тимур — Бересте
313 Ломашко Юрий — Менск, Партизанское РУВД
314 Любецкий Андрей — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
315 Людкевич Сергей — Городня. Журналист
316 Лях Андрей — Менск, Первомайское РУВД, ИВС Жодино
317 Мазур Денис — Менск
318 Майсиенок Артём — Менск, Ленинское РУВД
319 Макей Арсений — Менск, Первомайское РУВД, Жодино
320 Макоед Михаил — Менск
321 Малашко Павел — Менск, Фрунзенское РУВД, ИВС на Окрестина. Задержали в районе метро "Малиновка"
322 Малявка Александр — Менск. Задержан на Стелле
323 Маминов Николай — Менск, Советское РУВД. Задержан ночью у ТЦ "Рига"
324 Маминова — Менск, Советское РУВД Задержана ночью у ТЦ "Рига" Отпустили
325 Манчук Оксана — Менск, Октябрьское РУВД. Журналист. Отпустили
326 Маркачевский Максим — Менск
327 Марков — Менск, ЦИП на Окрестина
328 Марковец Виталий — Менск, Центральное РУВД. Задержан на Романовской Слободе около 16:30
329 Мартинович Егор — Менск, Октябрьское РУВД. Журналист
330 Марук Михаил — Менск, Октябрьское РУВД
331 Марьяш Марина — Менск, ЦИП на Окрестина
332 Масиенок Артём — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
333 Масловский Дмитрий — Бересте
334 Матвеев Анатолий — Витебск, Первомайское РОВД
335 Матвеев Виталий — Бересте, Ленинское РОВД
336 Матвеева Татьяна — Витебск, Первомайский РОВД. Журналист
337 Матросова Марина — Менск, Центральное РУВД
338 Мезин — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
339 Меляник Юрий — Менск, Октябрьское РУВД
340 Метельский — Менск, ЦИП на Окрестина
341 Мираевский Эдуард — Менск, Житель Жлобина
342 Мисечко Павел — Менск, ЦИП на Окрестина
343 Михаленя — Менск. Задержан в районе ул. Заславской
344 Михасенко Виктор — Менск
345 Михель — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
346 Мицкевич Дмитрий — Менск, Октябрьское РУВД. Журналист, задержан во дворе возле Стеллы
347 Мицкевич Павел — Гомель. Журналист
348 Мозылева Любовь — Витебск
349 Монич Ирина — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина. Говорят, везут на Окрестина
350 Мороз Денис — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина. Задержан в районе Заславской
351 Морозов — Менск. Задержан на "Пушкинской"
352 Мосунова Юлия — Менск, Первомайское РУВД. Отпустили
353 Мочальник Александр — Менск, Московское РУВД, ИВС на Окрестина. Проблемы со здоровьем, нуждается в приёме лекарств
354 Мурашко Александр — Солнечный
355 Мурашко Вадим — Менск, Первомайское РУВД, ИВС Жодино
356 Мурашко Виталий — Менск, Октябрьское РУВД
357 Мухин Игнат — Менск, Центральное РУВД
358 Мытько Леонид — Боровляны, Боровлянское РОВД. Задержан на ул. 40 лет Победы
359 Мяккинник Александр — Менск
360 Мясников Михаил — Солигорск
361 Навроцкий Евгений — Менск, Московское РУВД
362 Назаров Сергей — Менск. Задержали на "Пушкинской"
363 Нарскина Светлана — Гомель
364 Насибуллин Рамиль — Менск, Октябрьское РУВД. Фотограф, задержан возле зданияфедерации профсоюзов
365 Наталья — Гомель. Задержана вместе в Асадчей Д./Лиходиевкой О. Фамилия уточняется
366 Науменко Виталий — Менск, ЦИП на Окрестина. Задержан на пересечении Кальварийской и Ольшевского около 17:00
367 Наумчик Алексей — Менск
368 Наумчик Евгений — Менск
369 Невдах Глеб — Менск , Московское РУВД, увезла "скорая"БСМП
370 Неверов Матвей — Менск, ЦИП на Окрестина
371 Невмержицкий Станислав — Менск, ИВС на Окрестина
372 Неизвестный — Жлобин. По Барташова напротив 18 дома силой забрали и увезли молодого парня в спортивной кофте (белая с красной полосой)
373 Неизвестный — Берёзовка
374 Нехведович Николай — Менск, Первомайское РУВД, ИВС Жодино
375 Никитенко Александр — Витебск, Первомайское РОВД. 1941 г.р. Отпустили
376 Никитин Даниил — Менск, Ленинское РУВД. "Скорая" увезла в БСМП
377 Николай — Менск, Заводское РУВД. Житель Лепеля, задержан на Пушкинской
378 Новаш Александр — Молодечно
379 Новик Андрей — Менск, Партизанское РУВД. Задержан у Оперного театра
380 Новик Дмитрий — Менск. Был в сцепке на Стелле
381 Носов Алексей — Менск. Журналист
382 Олейник Алексей — Менск. Задержан в центре
383 Олексюк Руслан — Бересте
384 Ольхов Александр — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
385 Ольшевский Дмитрий — Менск
386 Онуфриюк Екатерина — Кобрин
387 Опимах Илья — Городня
388 Орлов Андрей — Менск. Задержан возле кинотеатра "Москва"
389 Орловский Павел — Менск, Московское РУВД. Отпустили
390 Ошейчик — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
391 Павловец Фёдор — Менск. Задержан на "Пушкинской"
392 Павлович Ирина — Менск, Центральное РУВД, ИВС Жодино. Задержана возле Стеллы
393 Паделов Иван — Менск, Партизанское РУВД
394 Панасюк Юрий — Менск, Московское РУВД
395 Парфенюк Артемий — Менск. Задержан возле Стеллы в 14:20
396 Пастушонок — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
397 Патюка Максим — Менск, Фрунзенское РУВД. Отпустили
398 Пахоменков — Менск, Московское РУВД
399 Пацеев Олег — Менск. Задержан в районе "Пушкинской"
400 Пашкевич Николай — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
401 Пашкель Екатерина — Менск, Октябрьское РУВД
402 Пекарец Геннадий — Бересте. Задержан на Дзержинского ("Олимп")
403 Петишук Иван — Менск, Октябрьское РУВД
404 Петров Артур — Менск, Московское РУВД. Задержан возле гостиницы "Минск"
405 Петрович Артём — Менск
406 Петрович Олег — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
407 Петушкова Светлана — Менск, Центральное РУВД
408 Пех Владислав — Менск, Заводское РУВД. Несовершеннолетний
409 Пилецкий Алесь — Витебск, Первомайский РОВД. Журналист
410 Пискун Георгий — Менск, Заводское РУВД
411 Пискунова Ирина — Солигорск
412 Пислевич Игорь — Менск, Центральное РУВД
413 Погоржельский Сергей — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
414 Погудо Олег — Менск, ИВС Жодино
415 Подгол Вероника — Менск, Партизанское РУВД
416 Покляк Андрей — Менск. Задержан на "Пушкинской"
417 Покумейко Андрей — Менск. Журналист
418 Полиенко Александр — Менск
419 Полоз Александр — Менск
420 Полубатонов Иван — Менск
421 Поляк Андрей — Менск
422 Померанцев Григорий — Менск, Центральное РУВД
423 Померанцева Елена — Менск, Центральное РУВД. Выпустили
424 Пономарёв Александр — Менск. Задержан у Стеллы
425 Попов Александр — Кобрин. Задержали около 15:30
426 Попов Вячеслав — Менск, Центральное РУВД
427 Попов Сергей — Менск. Журналист
428 Поросятьев Павел — Менск. Задержан в районе посольства РФ
429 Потапенко Алексей — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
430 Потоцкий Олег — Менск. Задержан на Тимирязева
431 Привалова Нина — Менск, Заводское РУВД
432 Приставко Андрей — Бересте, ИВС Лен.
433 Протасеня — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
434 Пчельников Алексей — Менск, Центральное РУВД
435 Разумовский Анатолий — Менск ЦИП на Окрестина
436 Ракецкая Валентина — Менск, Октябрьское РУВД
437 Рассолько Андрей — Менск, Московское РУВД, БСМП
438 Рафалко Максим — Менск, Центральное РУВД
439 Рафалович Юлия — Кобрин, ИВС Кобринского РОВД
440 Рачек — Менск, ЦИП на Окрестина
441 Романовский Артём — Менск
442 Романовский Тимофей — Менск, Октябрьское РУВД. Задержан у Стеллы
443 Романчик Олег — Браслав. Задержали на работе, провели осмотр в квартире, изъяли телефон.
444 Рошак Олег — Менск, ИВС на Окрестина. Задержан возле Стеллы
445 Рощинская Алла — Витебск
446 Рубан Андрей — Менск
447 Руденко Максим — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
448 Рудковский Евгений — Молодечно, Молодечненский РОВД
449 Рудлевский Игорь — Менск, Фрунзенское РУВД, ИВС на Окрестина. Задержали в районе метро "Малиновка"
450 Ружечка Александр — Менск. Фотограф
451 Руковцев Андрей — Менск, Октябрьское РУВД
452 Рыбаков Михаил — Менск, ЦИП на Окрестина
453 Рыхлицкий Александр — Менск. Задержан в районе "Пушкинской"
454 Савенков Константин — Менск, ЦИП на Окрестина. Забрали из машины между "Пушкинской" и "Молодёжной"
455 Савицкий Михаил — Менск, Московское РУВД. Увезла "скорая" БСМП
456 Савченко — Менск, Центральное РУВД
457 Саковец — Менск, Московское РУВД
458 Сальников Роман — Менск
459 Сахарук Андрей — Менск, Фрунзенское РУВД, ИВС на Окрестина
460 Сахарук Виталий — Менск, Фрунзенское РУВД, ИВС на Окрестина. Задержали в районе метро "Малиновка"
461 Сахарук Игорь — Менск
462 Сахарук Матвей — Менск, Фрунзенское РУВД, ИВС на Окрестина. Задержали в районе метро "Малиновка"
463 Сацюк Сергей — Менск, Октябрьское РУВД. Журналист
464 Свиков Сергей — Менск, БСМП
465 Севрук — Менск, ЦИП на Окрестина
466 Седорук — Менск, Московское РУВД
467 Сезук — Менск, Московское РУВД
468 Семанчук Валентин — Менск. Задержали у Стеллы
469 Семашко Николай — Менск
470 Семёненко — Менск. Задержан на "Пушкинской"
471 Семенков Виталий — Менск
472 Семенович Леонид — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина. Задержан в районе Кальварийского кладбища
473 Серебро Сергей — Витебск. Журналист
474 Сидореня Дмитрий — Менск
475 Сидорук Виктор — Менск, Московское РУВД, ИВС Окрестина
476 Сизук Юрий — Менск, Московское РУВД
477 Сиканевич Сергей — Менск, Ленинское РУВД, ИВС Жодино. Задержан на перекрестке Машерова и Тимирязева
478 Симаков Сергей — Менск, Центральное РУВД
479 Синевич — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
480 Скалкович Игорь — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
481 Скоринин Кирилл — Менск, Московское РУВД, ИВС на Окрестина
482 Слесарёва Ульяна — Менск, ИВС на Окрестина
483 Смолонский Роман — Менск. Задержан около 16:00 на Кальварийской
484 Смольский Александр — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина. Задержан около 15:00
485 Соковец Сергей — Менск. Задержан возле "Каскада"
486 Соколовский — Менск, Фрунзенское РУВД. Отпустили
487 Соколовский Сергей — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
488 Сосим Галина — Менск
489 Спевак Дарья — Городня. Журналистка. Отпустили
490 Староверов Владислав — Витебск
491 Стахейко Кирилл — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
492 Степаненко Александр — Менск, ЦИП на Окрестина
493 Степченков Валерий — Менск, Октябрьское РУВД. Журналист ТАСС, задержан возле "Галереи". Отпустили после проверки документов. Задержан повторно
494 Сто(ы)делов — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
495 Столяров Дмитрий — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
496 Стоцкая Елена — Гомель
497 Стрельский Михаил — Менск
498 Стрельцов — Менск, Московское РУВД
499 Строганов Дмитрий Городноя
500 Суслова Наталья — Гомель ИВС на Окрестина
501 Сухаревич Дмитрий — Бересте. Задержан на ул. Советская
502 Сухинин Дмитрий — Менск, Первомайское РУВД. Задержан около Стеллы
503 Сычиков Сергей — Менск, Московское РУВД. Увезла "скорая", ЧМТ. БСМП
504 Тамп Артур — Менск
505 Тарандюк Евгений — Менск, Центральное РУВД
506 Таранов Дмитрий — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
507 Тарасевич Александр — Менск. Задержан на "Пушкинской"
508 Таркан Аркадий — Менск, Центральное РУВД
509 Татур Геннадий — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино. Задержан в районе Машерова
510 Татур Даниил — Минск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино. Задержан в районе Машерова
511 Тёмин Вячеслав — Менск
512 Темрук Светлана — Менск
513 Терехович Станислав — Менск
514 Терещенко Дмитрий — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
515 Терлецкий Андрей — Менск, Фрунзенское РУВД
516 Тимошенко Татьяна — Менск, Октябрьское РУВД
517 Титовец Алексей — Менск, Ленинское РУВД, Жодино
518 Тиханович Вячеслав — Менск, Октябрьское РУВД
519 Тихонов Степан — Менск, Центральное РУВД
520 Тишенков — Менск, БСМП
521 Ткачук Андрей — Менск, Ленинское РУВД, Жодино. Задержан на перекрестке Машерова и Тимирязева
522 Токарев Дмитрий — Менск
523 Токарев Роман — Менск
524 Толкач Руслан — Менск
525 Толкачева Елена — Менск, Октябрьское РУВД. Журналистка
526 Толочко Виктор — Менск, Октябрьское РУВД. Фотограф
527 Томкевич — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
528 Торгонский Андрей — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
529 Тризонова Лидия — Могилев
530 Трифонов Андрей — Менск, Фрунзенское РУВД,увезли на Окрестина. Задержан возле кинотеатра "Москва"
531 Тумаш Вячеслав — Менск
532 Турков Максим — Менск, ИВС Жодино
533 Туровец Ангелина — Витебск Первомайское РОВД
534 Туровец Михаил — Менск, Октябрьское РУВД
535 Тушкин Александр — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино. Задержан на "Пушкинской"
536 Тюкин Егор — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
537 Урюпин Антон — Менск, Ленинское РУВД. Гражданин РФ. Скорая увезла в 9 ГКБ
538 Фалей Сергей — Менск, Задержан на "Пушкинской"
539 Федорук Виктор — Менск, Московское РОВД
540 Федосенко Наталья — Менск, Октябрьское РУВД. Фотограф ТАСС, задержана возле "Галереи". Отпустили после проверки документов
541 Федюкович Сергей — Менск
542 Фидельский Виктор — Менск, Задержан на "Пушкинской"
543 Филин Игорь — Менск, Московское РУВД
544 Филозофович Роман — Менск, ИВС Жодино. Пропал в районе Заславской
545 Финский Максим — Менск, Ленинское РУВД, Жодино
546 Фролов Сергей — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
547 Фурс Андрей — Менск, Московское РУВД, ИВС Жодино
548 Фурс Инна — Менск, Фрунзенское РУВД. Отпустили
549 Фурс Сергей — Менск, Фрунзенское РУВД, ЦИП на Окрестина
550 Харевич Марыся — Городня. Журналистка. Отпустили
551 Харитонова Милана — Бересте. Журналистка
552 Харичкин Виктор — Менск, Партизанское РУВД
553 Харьковский Александр — Менск, Московское РУВД
554 Хатеневич Евгений — Менск
555 Хацков Дмитрий — Менск, БСМП
556 Хацук Евгений — Городня, Ленинский РОВД
557 Хмарук Михаил — Менск, Октябрьское РУВД
558 Хмелевский — Менск, Центральное РУВД
559 Хоменко Денис — Менск
560 Хомич Виктор — Менск, Октябрьское РУВД
561 Хомиченок Анатолий — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина. Перестал выходить на связь в районе Мельникайте
562 Хоречкин — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
563 Цалей — Менск, Центральное РУВД. Забрала скорая в БСМП
564 Церпицкий Евгений — Менск. Задержан на Кальварийской около 16:00
565 Церпицкий Константин — Менск, ЦИП на Окрестина. Задержан на Кальварийской около 16:00
566 Циркунов — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
567 Циунель Александр — Менск, Центральное РУВД. Забрала "скорая"
568 Цыбиков Вадим — Менск, Московское РУВД
569 Цюх Павел — Витебск
570 Чалапа Артём — Менск, ЦИП на Окрестина
571 Черепко Дмитрий — Менск, Центральное РУВД
572 Черкасов Юрий — Менск, Октябрьское РУВД
573 Черненко Дмитрий — Менск. Задержан во дворах на Ольшевского около 18:00
574 Чиманков — Менск, ЦИП на Окрестина
575 Чишанков Роман — Менск, БСМП
576 Чук Алексей — Менск
577 Чучван Роман — Менск, Фрунзенское РУВД. Жодино. Задержан у "Короны" на Кальварийской
578 Шабуневич Дмитрий — Менск, Центральное РУВД
579 Шакуро Мария — Менск, Партизанское РУВД
580 Шаляпина Александра — Кобрин
581 Шамшур Юрий — Менск, Октябрьское РУВД. Журналист
582 Шарипов Алик — Менск, Заводское РУВД
583 Шафалович Сергей — Менск
584 Шахлович Антон — Менск
585 Шваб Александр — Менск
586 Шевцов Александр — Менск, Центральное РУВД
587 Шевцова Янина — Витебск
588 Шендерович Александр — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина, Задержан около 15:00 в районе ул. Заславская (пересечение с Машерова)
589 Шидловский Евгений — Менск
590 Шило Александр — Менск, Партизанское РУВД, ИВС Жодино
591 Шишкин Виктор — Менск, Ленинское РУВД, Жодино
592 Шкель Антон — Менск, Московское РУВД
593 Шкред Геннадий — Менск
594 Шкурко Илья — Менск, Фрунзенское РУВД, ЦИП на Окрестина. Больница. Боровляны
595 Шпота Евгений — Менск
596 Шраменок Андрей — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
597 Штык Андрей — Бересте
598 Шуб Евгений — Менск, Московское РУВД. Задержан возле Стеллы. Увезли в 1-ю больницу
599 Шульга — Менск, ЦИП на Окрестина
600 Шумский Сергей — Пружаны. Задержан у Стеллы
601 Шуркаев Николай — Менск, Центральное РУВД
602 Шурупов Игорь — Менск
603 Шурупов Сергей — Менск
604 Шут Павел — Менск, Московское РУВД, ИВС на Окрестина. Задержан в районе Кальварийского кладбища
605 Щербаков Михаил — Менск. Задержан у Стеллы
606 Щур Олег — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина. Задержан в районе ул. Заславской
607 Щучко Андрей — Менск, Московское РУВД. Увезла скорая, БСМП
608 Эрдман Антон — Витебск, СИЗО Витебска
609 Юлия — Менск, Первомайское РУВД
610 Юхо Татьяна — Витебск
611 Язвенко Владислав — Менск, БСМП
612 Яковлев Сергей — Менск, Центральное РУВД
613 Яконюк Павел — Менск, Московское РУВД. Увезла "скорая" БСМП
614 Якушев Константин — Менск
615 Ярош Сергей — Менск, Ленинское РУВД, ЦИП на Окрестина
616 Ясевич Роман — Менск, Московское РУВД, ИВС на Окрестина
617 Ясинский Илья — Менск, Заводское РУВД. Задержан в районе Кальварийского кладбища
618 Яцко — Менск, Московское РУВД


ПЦ "Вясна", 11 кастрычніка 2020 р.

 

 

У Менску і рэгіёнах пэнсіянэры выйшлі на акцыі пратэсту.
У Менску сілавікі ўжылі супраць іх пэтарды і газ


Пасьля жорсткага разгону нядзельнай акцыі пратэсту ў Менску 12 кастрычніка пэнсіянэры ў розных гарадах Беларусі сабраліся на акцыю пратэсту. Вядома пра акцыі ў Менску, Берасьці, Гомлі, Горадні, Магілёве, Лідзе.

У Менску гэта ўжо другі "Марш пэнсіянэраў", першы прайшоў 5 кастрычніка. Сёньня пэнсіянэры а 15-й гадзіне зноў сабраліся на плошчы Незалежнасьці каля Чырвонага касьцёла, а пасьля рушылі па праспэкце.

Скандуючы "Гэта нашае места!", "Сыходзь!", "Верым, можам, пераможам!", "Лукашку ў аўтазак!", "Сам ты пацук!", "Спартоўцы малайцы!" і іншыя лёзунгі, яны рушылі па галоўным праспэкце сталіцы. Кіроўцы віталі іх сыгналамі.

Тым часам на праспэкце Дзяржынскага ў Менску міліцыянты затрымалі дзядулю з кійком. Ці зьбіраўся ён на марш пэнсіянэраў — невядома.

У абодва бакі перакрылі праспэкт Незалежнасьці ў раёне плошчы Перамогі, на прылеглых вуліцах утварыліся вялізныя коркі.

Менскі марш дайшоў да плошчы Якуба Коласа — канцавога пункту сёньняшняга маршу. Ля помніка Коласу ўдзельнікі маршу пакінулі кветкі і плякаты.

Станцыю мэтро "Плошча Якуба Коласа" закрылі. Праспэкт перакрылі, людзі ня ведаюць, як дабрацца дадому. Удзельнікі акцыі рушылі далей па праспэкце.

Па ходу руху калёны перакрываюць праспэкт Незалежнасьці (спачатку закрылі мэтро "Плошча Якуба Коласа", цяпер яе адкрылі і закрылі "Акадэмію навук"). Людзі на вуліцах і ў дамах вітаюць пэнсіянэраў.

У раёне БНТУ да ўдзельнікаў маршу пад'ехалі сілавікі на аўтобусах. Невядомыя ў балаклавах пачалі затрымліваць людзей у белых халатах, якія стаялі на другім баку праспэкту, каля месцкай клінічнай лякарні №1, і віталі ўдзельнікаў маршу пэнсіянэраў. Пэнсіянэры кінуліся адбіваць затрыманых, перакрыўшы праезную частку праспэкту. Пасьля гэтага сілавікі прымянілі спэцсродкі. Раздаліся стрэлы, выбухі пэтардаў, сталі распыляць у твар пэнсіянэрам пярцовы газ.

У Горадні каля 60 гарадзенак і гарадзенцаў пажылога ўзросту сабраліся з кветкамі ў цэнтры Горадні. Бабулі сядзяць і размаўляюць. Міліцыянты папярэдзілі іх, што мерапрыемства недазволенае. Да іх пад'ехаў міліцэйскі аўтобус бяз знакаў.

— Нам гуляць можна ці адразу на могілкі ісьці? — пытаюцца пэнсіянэркі.

На акцыі затрымалі "для праверкі дакумэнтаў" журналістаў Марысю Харэвіч і Сяргея Людкевіча. Іх павезьлі ў Ленінскі РАУС, паведамляе БАЖ.

У Гомлі пэнсіянэры прайшлі маршам па вуліцы Савецкай. На ўнівэрмагу "Гомель" сабралася каля 30 чалавек пэнсійнага веку. Міліцыянты іх папярэджвалі, што "зьбірацца нельга". Яны паспрачаліся зь міліцыянтамі і пайшлі маршам па Савецкай у бок плошчы Леніна.

У Цэнтральны РАУС Гомля прывезьлі шэсьць пэнсіянэрак, якія ўдзельнічалі ў Маршы. Пяць зь іх былі разам у адной кампаніі — чацьвёра жанчын і адзін мужчына. Вонкава ўсе пэнсійнага ўзросту.

Асобна даставілі яшчэ адну жанчыну. Яна сказала, што выходзіла з крамы, калі яе забралі, але абвінавачваюць яе ва ўдзеле ў шэсьці. На выгляд яна не пэнсійнага ўзросту.

З затрыманымі праводзілі гутаркі ўчастковыя інспэктары. На пачатак сёмай гадзіны ўсе заставаліся ў РАУС, пратаколаў яшчэ не паскладалі.

Сёньня ж у Гомлі затрымалі журналістаў "Народнай Волі" і "Камсамольскай праўды ў Беларусі". Пазьней іх адпусьцілі.

У Магілёве пэнсіянэры выйшлі на прагулку. Шпацыруюць на пешаходнай вуліцы Ленінскай тры дзясяткі чалавек, пераважна жанчыны. За імі назіраюць сілавікі ў цывільным. Паводле ўдзельнікаў акцыі, затрымалі маладога чалавека, які выйшаў раздаць жанчынам на прагулцы кветкі. Саміх удзельнікаў пакуль не чапаюць.

У Берасьці пэнсіянэры таксама ідуць маршам па месьце.

Таксама пэнсіянэры сабраліся на акцыю ў Лідзе.


"Радыё Свабода", 12 кастрычніка 2020 р.

 

 

Караевцы ўварваліся ў кафэ ў Менску ды забралі некалькіх супрацоўнікаў


Бандфармаваньні Караева працягваюць бязьмежжа.

У Sushi House ў Менску ўварваліся бандыты завадатара лукашэнкаўскага МУС Караева.  Карацелі пагражалі супрацоўнікам і забралі некалькіх з іх.

Відэа апублікаваў телеграм-канал Nexta.

 

 

Пад велізарным нацыянальным сьцягам


Па ўсім Менску праходзяць вечаровыя акцыі пратэсту.

Пратэстуючыя з Раманаўскае Слабады прайшліся маршам пад велізарным нацыянальным сьцягам.

 


Згарэла вясковая хата Балабы


Згарэла вясковая хата, у якой вырас камандзір АМАПу Балаба. Невялікі дом у вёсачцы пад Маладэчнам загарэўся ў ноч на 12 кастрычніка.


"Хартыя’97%", 12 кастрычніка 2020 р.

 

 

Вечаровыя пратэсты ў Менску


Лакальныя мерапрыемствы нікуды не падзеліся — у адным двары спяваў хор, у іншых (ведаем як мінімум пра два такія двары і адну кавярню) — глядзелі купалаўскіх "Тутэйшых".

Перакрыты і Партызанскі праспект.

Таксама пратэстоўцы спынілі рух па праспекце Дзяржынскага.

Дражня, Грушаўка і Лошыца далучаюцца да пратэсту.

Жыхары мікрараёна Шабаны перакрылі вуліцу падпаленымі шынамі.

У апошнія хвіліны сілавікі правялі зачыстку Серабанкі. Жыхары Каменнай Горкі паўторна заблакавалі рух на Прытыцкага, а Паўднёвага Захаду — на праспекце газеты Звязда. Страляніна таксама адбываецца каля "Рыгі" з перыядычнасцю раз на 20 хвілін.

Лукашысты са стрэльбамі прыехалі ў Серабранку. На відэа бачна, як моцна штурхаюць жанчыну — яна падае на асфальт.

У Лебядзіны лукашысты прыехалі праз прыватны сектар і пачалі ганяць людзей па раёне. Чытачы сцвярджаюць, што пад руку ім папалі людзі, якія проста выходзілі з Віталюра на Мястраўскай — іх затрымалі.

Брутальнае затрыманне ў Лебядзіным — хлопца кінулі аб асфальт.

Каб ва Уруччы людзі не заблакавалі праспект яшчэ раз, вайскоўцы самі сталі ў ланцуг.

Як толькі на "Рызе" людзі спрабуюць ўстаць у ланцуг — пад'язджаюць лукашысты і страляюць проста з буса.

Усе разбягаюцца. Але збіраюцца зноў праз кароткі час. Вакол шмат ціхароў, якія выхопліваюць тэлефоны ў людзей, якія спрабуюць здымаць.

Зноў страляніна за "Рыгай", але нам пішуць, што траім затрыманым удалося збегчы з буса.

Шыны падпалілі на Кальварыйскай проста насупраць міліцыі Менскай вобласці.

На Каменнай Горцы з машыны, што сігналіла пратэстоўцам, выцягнулі мужчыну і жанчыну. Машыну адагналі на Каменнагорскую вуліцу.

Выбухі ў Каменнай Горцы.

Там жа, на Каменцы, шмат грузавікоў з вайскоўцамі.

На Пушкінскай ля "Арбіты" ганяліся за людзьмі і пагражалі стралянінай.

Каля ГЦ "Скала" ў Менску аўтамабілісты атачылі аўтазак і замарудзілі рух, каб ён не мог праехаць.

 


У Ждановічах жыхары ўвечары прайшлі па цэнтральных вуліцах


У Ждановічах (Менскі раён) жыхары позна ўвечары прайшлі шэсцем па цэнтральных вуліцах да сельвыканкама. "Людей было много, все восхищались пенсионерами", — піша чытач.

 


У Сеніцы каля 50 чалавек стаяла ў ланцугу


Туды прыехалі два аўтобусы і некалькі "бобікаў". Адтуль павыскоквалі лукашысты з дубінкамі і зброяй і пагналі людзей, напалохаўшы дзяцей. Здаецца, ніхто не затрыманы.

 


У спісе Вясны ўжо 53 прозвішчы затрыманых за 12 кастрычніка


Канчатковая лічба будзе нашмат большая. Да Ленінскага і Першамайскага РУУСаў прыязджалі хуткія.

UPD. Каналу  "Списки задержанных" вядомыя прозвішчы 79 затрыманых. Таксама паведамляецца, што "хуткая" прыехала ў Савецкі РУУС.


"Наша Ніва", 12 кастрычніка 2020 р.

 


Вядома пра больш чым 60 затрыманых


Спіс затрыманых увечары 12 кастрычніка на акцыях пратэсту. Вядома пра больш чым 60 затрыманых.


ПЦ "Вясна", 12 кастрычніка 2020 р.

 


Невядомыя ў балаклавах затрымалі раварыста


Менск. Невядомыя ў балаклавах, шаломах, з дручкамі ды зброяю ў руках каля гадзіны назад на Лагойскам тракца затрымалі раварыста.


"Новы Час", 12 кастрычніка 2020 р.

 


Нехта спаганіў мурал на Плошчы Пераменаў


Менск. Пад пакровам цемры нехта спаганіў мурал на Плошчы Пераменаў. І як гэта ўкладаецца ў галавах у тых, хто гэта зрабіў: свастыку намаляваць — нармальна, а дваіх дыджэяў — не?

 


Сцісла — вынікі пратэставага вечара ў Менску


Увесь вечар у розны час і па некалькі разоў перакрываліся асноўныя транспартныя магістралі места:

праспект Незалежнасці ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі і станцыі метро "Усход";
праспект Пераможцаў у раёне Лебядзінага;
праспект Дзяржынскага на "Грушаўцы" і ў раёне станцыі метро "Міхалова";
Партызанскі праспект;
праспект Машэрава;
вуліца Прытыцкага ў Каменнай Горцы і ў раёне станцыі метро "Спартыўная";
вуліца Сурганава ў раёне ўніверсама "Рыга";
вуліца Раманаўская слабада.

На станцыі метро "Уручча" пратэстоўцы выцягнулі на дарогу лаўкі, на "Каменнай Горцы" — пластыкавыя блокі, а ў Шабанах на дарозе палілі пакрышкі.

Карнікі затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек. Больш за ўсё — ва Уруччы і ў Каменнай Горцы. Таксама жорсткія затрыманні адбыліся на "Грушаўцы", у Лебядзіным і ў Серабранцы.


"Эўрарадыё", 12 кастрычніка 2020 р.

 


Сегодня в Менске лукашенковские каратели опять жестили


Сегодня в Менске лукашенковские каратели опять жестили — разгоняли стариков газом и светошумовыми гранатами

В ответ люди вышли по всему городу. Менчане перекрывают дороги, сооружают баррикады, в одном из районов подожгли кучу покрышек. Колонны протестующих маршируют не только в столице, но и во многих других городах и даже деревнях. На некоторое время полностью остановили движение на МКАД.

Грузовики и бусики с ОМОНом хаотично перемещаются по всему городу, пытаясь разгонять и хватать людей. Слышна стрельба, взрываются светошумовые гранаты. Как только колонны карателей уезжают, люди сразу же собираются вновь.

У лукашистов впереди ещё одна бессонная ночь.

 


У госпропагандистов сдают нервы:


Смелые только в интернете
Будете бежать как трусливые шакалы
Не будет в стране-партизанке фашистских молодчиков
Земля под ногами будет гореть
Будете бежать так быстро, как никогда не бегали
Вы ещё по настоящему не встречались с беларусской милицией
Водомёты вам покажутся фонтаном
Лучше вам сейчас обмотаться этой вашей туалетной бумагой и бежать

Так в сегодняшнем эфире СТВ психанул потомственный холуй Григорий Азарёнок, которому на воскресном марше беларусские женщины прописали смачный подсрачник.

Гриша, пока не поздно, обратись за медпомощью. Ты нам нужен здоровым — тебе ещё лес валить.


Telegram-канал NEXTA Live, 12 кастрычніка 2020 р.

 

 

МУС: 186 чалавек затрымалі ў Беларусі падчас пратэстаў 12 кастрычніка


Супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі 12 кастрычніка затрымалі 186 удзельнікаў пратэстаў, паведаміла БелТА 13 кастрычніка прэс-сакратарка МУС Вольга Фантанава (Чамадан[ава]).

— За парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, учыненьне іншых правапарушэньняў затрымана 186 грамадзян, — сказала яна.

Паводле Фантанавай, агулам 12 кастрычніка ў Беларусі зафіксавалі 22 пратэставыя акцыі, у якіх паўдзельнічалі ня больш за 1,5 тысячы чалавек, больш за ўсё — у Менску (ня больш за тысячу). Паводле прэс-сакратаркі МУС, супрацоўнікі міліцыі "былі вымушаныя выкарыстоўваць сьлезацечны газ і сьветлашумавыя гранаты", каб спыніць супрацьпраўныя дзеяньні і аднавіць дарожны рух.

Праваабаронцы "Вясны" сабралі прозьвішчы больш як 120 затрыманых і цяпер адсочваюць вынікі судоў над імі.

Удзень 12 кастрычніка ў Менску і рэгіёнах пэнсіянэры выйшлі на акцыі пратэсту. У Менску сілавікі ўжылі супраць іх сьветлашумавыя патроны з пісталету "Аса" і сьлезацечны газ. У Горадні пасьля маршу пэнсіянэрка трапіла ў шпіталь.

Увечары ў Менску на пратэст выйшлі мікрараёны сталіцы. Сілавікі жорстка разагналі і гэты пратэст.

 


Што расказаў уласьнік кветкавай крамы, якога брутальна схапілі і зьбілі ў Менску


Раніцай 13 кастрычніка разам з жонкай затрымалі аднаго з уласьнікаў менскай крамы "Первый цветной" Максіма Харошына. Яго брутальна пабілі пры затрыманьні і пасьля ў РУУС, так што адразу зь міліцыі адправілі ў шпіталь.

Жонка Максіма Харошына Кацярына расказала, што мужа затрымалі каля 8:30 раніцы, калі яны разам выйшлі з дому і сядалі ў машыну. Да іх падбеглі 4 невядомыя ў цывільным зь пісталетамі, якія назваліся міліцыянтамі. Пры гэтым яны не прадставіліся. Побач стаялі дзьве машыны з нумарамі Магілёўскай вобласьці. Невядомыя заламалі рукі Кацярыне і Максіму, мужчыну паклалі на зямлю. Кацярыну з рукамі за сьпінай пасадзілі ў іншае сямейнае аўта, загадалі апусьціць галаву. Каля 15 хвілін невядомыя абшуквалі машыну сужэнцаў, забралі пашпарт і ўсе рэчы Максіма.

Кацярыну завезьлі за кут і высадзілі без ключоў ад машыны і тэлефона, таксама паведамілі, што аўта з Максімам павезьлі ў Першамайскае РУУС. Там жанчыне сказалі, што мужа затрымалі ў адміністрацыйнай справе аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі.


"Выкінулі з машыны, зьбілі, спачатку каля машыны, пасьля ў РАУС"


Максім Харошын расказаў "Свабодзе", што мае чэрапна-мазгавую траўму, пералом носа, пашкоджаньне пляча і і мяккіх тканін.

— Выкінулі з машыны, зьбілі, спачатку каля машыны, пасьля ў РАУС. Проста ўламіліся ў машыну, выцягнулі на зямлю, зьбілі пакуль сядзеў за стырном. Я проста не зразумеў, хто гэта ўвогуле, — распавёў пра сваё затрыманьне Максім.

Маці Максіма сказала, што даведалася пра затрыманьне і зьбіцьцё ад свайго сярэдняга сына, які жыве ў Санкт-Пецярбургу.

— Заўтра дзень маці, заўтра Пакроў. І вось такі падарунак зрабілі мне, маці. У мяне тры сыны. Я гатова любога парваць, хто будзе гвалціць нашых дзяцей, унукаў, — сказала жанчына.

Яна дадала, што будзе дабівацца справядлівасьці.

— Зараз яго маглі абвінаваціць нават у падпале райхстагу, гэта ня дзіва. Зараз усё можна павесіць на яго, — пракамэнтавала маці Максіма абвінавачваньні яго ў падпале лецішча кіраўніка менскага АМАП.

Максім Харошын — суўласьнік крамы "Первый цветной". Кацярына расказала, што яе муж удзельнічаў у мірных маршах і дарыў кветкі жанчынам падчас акцыяў пратэсту.



Ціханоўская абвясьціла "народны ўльтыматум" Лукашке і дала яму 13 дзён

 

"Народны ўльтыматум" апублікаваны ў афіцыйным тэлеграм-канале Сьвятланы Ціханоўскай з тэрмінам выкананьня да 25 кастрычніка.

Ціханоўская дае Лукашке 13 дзён, каб "выканаць тры абавязковыя патрабаваньні":

Лукашка павінен абвясьціць аб сыходзе.
Гвалт на вуліцах павінен спыніцца цалкам.
Усе палітвязьні павінны быць вызвалены.

Калі да 25 кастрычніка гэтыя патрабаваньні ня будуць выкананыя, "уся краіна выйдзе на вуліцы", абяцае Ціханоўская, і "26 кастрычніка пачнецца нацыянальны страйк усіх прадпрыемстваў, блякаваньне ўсіх дарог, абвал продажаў у дзяржаўных крамах".

Паводле Ціханоўскай, тое, што цяпер сілавікі б’юць ня толькі мужчын, а і жанчын, і дзяцей, і старых, — "гэта дзяржаўны тэрор, і кожны, хто яшчэ не прыняў рашэньне перайсьці на бок народу — саўдзельнік тэрору". Яна дадала, што "размовы за кратамі — гэта не дыялёг, біць свой народ пасьля заяваў аб гатоўнасьці да перамоваў — не дыялёг".

"У вас ёсьць 13 дзён, каб выканаць тры ўмовы. У нас ёсьць 13 дзён, каб падрыхтавацца, і ўвесь гэты час беларусы будуць працягваць свой мірны і настойлівы пратэст", — гаворыцца ў канале Ціханоўскай.

 


Акадэмія навук у Менску выйшла на пратэст


Днём на акцыі супраць гвалту пад Акадэміяй навук у Менску бандыты ў масках і форме без апазнавальных знакаў схапілі і кудысьці зьвялі супрацоўніка Інстытуту гісторыі Ўладзімера Шыпілу. Цяпер яго калегі выйшлі на маўклівы пратэст. Цяпер месцазнаходжаньне Шыпілы невядомае.

 

 

Зьехаў Сяргей Дылеўскі —

апошні сябра прэзыдыюму Кааардынацыйнай рады, хто быў на волі


Старшыня страйкаму Менскага трактарнага заводу Сяргей Дылеўскі зьехаў зь Беларусі.

Ён апошні зь ліку чальцоў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, які заставаўся ў Беларусі на волі. Астатнія або за кратамі, або ў вымушанай эміграцыі.

Як удакладніла прэсавая служба Каардынацынай рады, на такі крок Сяргей Дылеўскі быў вымушаны пайсьці дзеля ўласнай бясьпекі. Цяпер ён знаходзіцца ў Польшчы, куды раней адправіў сваю сям’ю.

Днямі тэрміст МТЗ напісаў заяву на звальненьне з працы. Як прызнаўся пазьней, зрабіў гэта пад ціскам спэцслужбаў, якія пагражалі непрыемнасьцямі ягоным бацькам, таксама супрацоўнікам прадпрыемства.

Сёлета ў жніўні і верасьні Сяргей Дылеўскі адседзеў агулам 25 сутак (10+15) за арганізацыю несанкцыянаваных акцый і актыўны ўдзел у іх.


"Радыё Свабода", 13 кастрычніка 2020 р.

 


Двор менскага РУУС закідалі "кактэйлямі Молатава"


Часткова згарэў службовы аўтобус.

Уночы ў двор Савецкага РУУС кідалі "кактэйлі Молатава". Гарэў службовы аўтобус. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратара МУС Беларусі.

Гэта здарылася пад 5 гадзін раніцы, у двор управы закінулі тры бутэлькі з запальнай сумессю.

Адзін з набояў трапіў у службовы аўтобус, той загарэўся. Міліцыянты не дазволілі полымю ахапіць транспартны сродак цалкам, але ён пашкоджаны.

 


Студэнты БНТУ прайшлі сёння маршам


Сёння 66-ы дзень беларускай рэвалюцыі. Па ўсім Менску сёння праходзяць акцыі салідарнасці і пратэсты супраць незаконнай улады ўзурпатара Лукашкі.

"Студэнты Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта прайшлі сёння маршам", — піша тэлеграм-канал "Баста".

 


Акадэмія навук выйшла на "сядзячы" пратэст у Менску


Акцыя праходзіць у цэнтры сталіцы.

Па ўсім Менску сёння праходзяць акцыі салідарнасці і пратэсты супраць незаконнай улады ўзурпатара Лукашкі.

Супрацоўнікі Акадэміі навук ужо традыцыйна ў абедзенны перапынак выходзяць на акцыю салідарнасці, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

 

 

У Берасці праходзіць акцыя лекараў


Лекары праводзяць акцыю ў падтрымку затрыманага рэаніматолага Цімура Лозкі.

У Берасці праходзіць акцыя лекараў у падтрымку Цімура Лозкі.

Нагадаем, рэаніматолага затрымалі 11 кастрычніка. Сёння паводле ягонай справы праходзіў суд. Справу Цімура Лозкі адправілі на дапрацоўку. Самога лекара зноў забралі ў ІЧУ.

 


Проста не выйдзіце на працу!


Эмацыйны заклік да беларускіх працоўных.

Тэлеграм-канал "Баста!" апублікаваў эмацыйны ліст чытача пра забастоўкі:

"Гэты крык душы ўжо не спыніць. Рабочыя! Сёння на вуліцах пенсіянеры, студэнты, і нават бізнэсоўцы, якія губляюць не проста заробак, а ўсё — бізнэс, будучыню, маёмасць. Першыя ахвяруюць сваім жыццём дзеля дзяцей і ўнукаў. Другія разумеюць, што жыць рабамі не змогуць. Трэція стаміліся жыць у сталым страху, калі справа заводзіцца па пстрычцы пальца без прычын, а проста таму, што рэкет даўно ўзаконены.

Але тысячы "суровых мужыкоў" прадаўжаюць хадзіць на завод за 300 даляраў. Прачніцеся! Вы выракаеце сябе на жабрацкае існаванне, пра будучыню нашых дзяцей нават страшна падумаць. Калі ласка, проста не выйдзіце на працу. З любой даты, усё адно, дамоўцеся паміж сабой у цэхах і проста застаньцеся дома, едзьце на лецішча, куды заўгодна. Выключыце тэлефоны або проста не падымайце іх.

Вас не змогуць сілком прымусіць працаваць, пагрозы звальнення — пусты гук. Яны самі баяцца гэтага, як агню. Чаму вы думаеце, разнастайныя качанава рынуліся з паездкамі па заводах у сярэдзіне жніўня? Пасля гучнага "Сыходзь" на МЗКЦ, запанавала маўчанне. Не трэба нікуды хадзіць, збірацца на прахадных, спрабаваць абвясціць "законны" страйк, закона больш няма. Проста застаньцеся дома, усяго на два тыдні. Гэтага будзе дастаткова, паверце. Не спрабуйце апраўдаць сябе любоўю да прадпрыемства, жалем да кіраўніка, крэдытамі і растэрміноўкамі. Наша сіла ў салідарнасці, гэта ўжо не раз даводзілі, усім хто будзе ў бядзе, дапамогуць".

 


Больш ні шэлегу фашыстам!

 

Моцны зварот Страйкаму "Беларуськалія".


Учора ў Менску адбыўся шматтысячны Марш пенсіянераў. Фашысты Лукашкі выкарыстоўвалі супраць дзядуль і бабуль слезацечны газ і святлогукавыя гранаты.

Пасля гэтага Страйкам ААТ "Беларуськалій" выступіў з моцным зваротам да працоўных:

"Задумайцеся, каго мы кормім сваёй працай! Для каго мы сячэм тоны і даем планы?

Няўжо нехта думае, што з гэтай "уладай" мы будзем нармальна жыць?

А МУС у нядаўнім відэа дазволіла сваім служкам выкарыстоўваць баявую зброю...

Шахцёры і ўсе працоўныя краіны! Мы можам разам спыніць кровапраліцце! Ні шэлегу больш памагатых! Годзе!"

 

Студэнткі Акадэміі кіравання пры адміністрацыі Лукашкі выйшлі на акцыю пратэсту


Штодзённыя пратэсты ахапілі практычна ўсе ВНУ сталіцы.

Студэнткі Акадэміі кіравання пры адміністрацыі Лукашкі выйшлі на акцыю пратэсту з цытатамі з Канстытуцыі на плакатах, паведамляе тэлеграм-канал nexta_tv.

 


Ланцуг салідарнасці стаў на Лагойскім тракце ў Менску


Па ўсім Менску сёння праходзяць акцыі салідарнасці і пратэсты супраць незаконнай улады ўзурпатара Лукашкі.

Лагойскі тракт не застаўся ў баку ад штодзённых пратэстаў, паведамляе тэлеграм-канал nexta_tv.

 

Мянчанка выйшла на пікет на вуліцы Каліноўскага


Жыхарка сталіцы разгарнула нацыянальны сцяг.

Сёння — 66-ы дзень беларускай рэвалюцыі. З раніцы ў Менску пачынаюцца акцыі супраць незаконнай улады ўзурпатара Лукашкі.

Мянчанка выйшла на пікет на вуліцы Каліноўскага.

 


У Горадні смельчакі вывесілі нацыянальны сцяг на вышцы


Прывітанне ад партызан Панямоння. У Горадні смелыя партызаны вывесілі нацыянальны сцяг на вышцы.

 

 

Банда завадатара ГУБАЗіК Карпянкова зноў тэрарызуе менчукоў


Лукашкіныя бандыты затрымалі таксіста ды ўгналі ягоную машыну.


Банда завадатара ГУБАЗіК Мікалая Карпянкова зноў займаецца бязьмежжам на вуліцах Менску.


Прама ля "Рыгі" бандыты Карпенкова затрымалі таксіста з "Яндэкс. Таксі", а затым з'ехалі на ягонае машыне. Пра гэта паведамляе телеграм-канал МКБ.
Раней бандфармаваньня Карпянкова граміла ў Менску шкло ў кафэ ды біла машыны.


"Хартыя’97%", 13 кастрычніка 2020 р.

 

 

У дзень настаўніка ў Гомелі затрымалі педагогаў,
бо ў іх было "адзенне палітычнага колеру"


2 кастрычніка, у дзень настаўніка, стваральніца веларуху ў Гомелі Святлана Кароль са сваімі знаёмымі вырашылі ўскласці кветкі да помніка Ірыне Паскевіч, якая калісьці шмат зрабіла для распаўсюджвання адукацыі ў Беларусі.

Але праз 10 хвілін пасля сустрэчы жанчын да іх прыехалі два бусы амапаўцаў. У рапарце супрацоўнік АМАПу напісаў: "Ускладалі кветкі без дазволу гарвыканкама да помніка Сускевічу ў адзенні палітычнага колеру". Пра затрыманне, "палітычныя колеры" і міфічнага распавяла Сускевіча Святлана.

— 2 кастрычніка перад працай а 7:30 раніцы мы прыехалі да помніка з кветкамі. У кагосьці былі астры, у кагосьці — ружы, хтосьці хрызантэмы ўзяў. Нас было пяцёра. Чацвёра з нас — педагогі.

Інфармацыю пра нашу сустрэчу мы нідзе не размяшчалі — толькі ў нашым асабістым чаце вузкага кола. У 7:40, праз 10 хвілін пасля сустрэчы, мы зрабілі фатаграфію ля помніка. І тут жа пад'язджаюць два мікрааўтобусы з 10-12 сілавікамі ў балаклавах.

Па словах Святланы, перад затрыманнем жанчын сілавікі ўважліва агледзелі суседнія двары, каб праверыць, ці няма з кампаніяй яшчэ каго. Жанчыны спрабавалі растлумачыць, што сёння дзень настаўніка, што яны самі педагогі і нічога супрацьзаконнага не робяць.

— Сілавікі ж папрасілі не распавядаць нам казкі: сказалі, што ў нас палітычная акцыя і апранутыя мы ў палітычныя колеры. Мы, вядома, спыталі, якія колеры яны лічаць палітычнымі. Адказ быў ужо стандартны: "Ну вы ж самі ўсё разумееце. Зараз вы гэтыя фотаздымкі размесціце ва ўсіх апазіцыйных тэлеграм-каналах".

У выніку нас усіх затрымалі. Мяне забралі наўпрост з маім роварам "палітычнага" колеру — апошнія некалькі месяцаў я перамяшчаюся па месце на чырвоным ровары. І павезлі нас у цэнтральнае аддзяленне міліцыі.

Але перш чым перадаць нас у рукі работнікаў аддзялення, яны напісалі смешны рапарт: "Ускладалі кветкі без дазволу гарвыканкама да помніка Сускевічу ў адзенні палітычнага колеру". Хто такі Сускевіч, ні мы, ні яны не ведаюць.

Святлана успамінае, што яе з сяброўкамі трымалі ў аддзяленні каля 10 гадзін. Усіх жанчын развялі па розных кабінетах. У адной з сябровак моцна падняўся ціск, яе павезлі ў бальніцу. Бліжэй да дзвюх гадзін дня павезлі яшчэ адну — з падазрэннем на мікраінсульт. Святлана чула, што да гэтага на сяброўку моцна крычалі.

— У нас забралі тэлефоны, якія да гэтага часу не вярнулі. Да мяне не пусцілі адваката і не дазволілі зайсці маёй дачцэ, якая прывезла мне жыццёва неабходныя таблеткі — у мяне няма шчытавідкі, я інвалід трэцяй групы. За ўвесь час нам на траіх далі адзін кубак вады з-пад крана.

Акрамя гэтага выпадку, пасля выбараў Святлану затрымлівалі ўжо двойчы. Першы раз: пасля акцыі каля Чырвонага касцёла — жанчыну аштрафавалі на 20 базавых велічыняў. Другі: калі ішла да сына міма парка Перамогі, дзе ў гэты час было шэсце. Святлана зрабіла пару фотаздымкаў і выклала іх на фэйсбуку. Праз тыдзень да яе прыехалі міліцыянты і затрымалі. У той раз пасля выходных, праведзеных у ізалятары, жанчыне далі 30 базавых.

— Цяпер я мушу аддаць дзяржаве 1350 рублёў. Пры тым што пенсія ў мяне 415 рублёў. Але я ўсё абскарджваю, падаю апеляцыі.

 

 

У Менску чалавек у масцы страляе ў хлопца, які ўцякае


NEXTA апублікаваў відэа, на якім відаць, як на рагу Сурганава і Чорнага ў Менску чалавек у масцы страляе ў хлопца, які ўцякае. Пасля за ім пачынаюць бегчы людзі з прыпаркаванага ў правай паласе белага буса з нумарамі таксі. У канцы відэа бус з парушэннем ПДР зварочвае на вуліцу Чорнага.

UPD. "Насчёт Сурганова 18 парень забежал в общежитие, там его и скрутили на втором этаже", паведамляе чытач.


"Наша Ніва", 13 кастрычніка 2020 р.

 

 

"Было тры-чатыры ўдары, адзін з якіх папаў у галаву".
Карнікі збілі жанчыну да крыві пры разгоне марша


Жанчына з разбітай галавой на фота — менчанка Ганна Чэркас. Так яна выглядала пасля таго, як АМАП жорстка разагнаў пратэстоўцаў.

Здарылася гэта падчас Марша ў нядзелю, калі калона была амаль на перасячэнні вуліцы Ціміразева і праспекта Машэрава. Ганна з сяброўкай ішла ў хвасце.

— Мне здавалася, што сілавікі проста адціскаюць. Але калі яны зусім наблізіліся, пачалі спрабаваць затрымліваць і біць усіх запар. Усё адбылося вельмі хутка. У нейкі момант я пачула: станьце да сцяны, сыходзьце. Мы стаялі ля сцяны пару хвілін. Пасля гэтага пайшлі ў двары. Мяне прывяла ў шок дарога і тратуар: яны былі ўсеяны паламанымі парасонамі, нечым абуткам — быццам ураган прайшоў, — расказвае жанчына.

Яна памятае тры-чатыры ўдары, адзін з якіх прыляцеў у галаву. Кроў яна заўважыла не адразу, падумала, што па твары сцякаюць кроплі дажду.

Да лякарні Ганну падкінулі незнаёмыя людзі. Яны разам з сяброўкай чакалі яе чатыры гадзіны, пасля давезлі дадому і дапамаглі прыгнаць машыну Ганны.

— У лякарне я спачатку сказала, што ўдарылася дома, але ўсе ўсё зразумелі.

Папярэдзілі, што адправяць некуды дадзеныя, бо гэта крымінальная траўма. Абышлося без швоў. Накіравалі для назірання ў паліклініку, бо ад шпіталізацыі я адмовілася. Моцна баляць яшчэ рукі, частка паміж кісцямі і локцямі, навобмацак як гузы — я не памятаю, магчыма, так хапалі пры спробе затрымаць, — дзеліцца мянчанка.

Рэальнасць, з якой можа сутыкнуцца кожны, хто выказвае сваё меркаванне, — так Ганна апісвае збіццё падчас нядзельнага маршу.

— Я дакладна ведаю: тое, што адбываецца цяпер у нашай краіне, што адбывалася апошнія дзесяцігоддзі, — гэта не нармальна. Гэта вар’яцтва, абсурд, гэта подла і бесчалавечна.


"Наша Ніна", 13 кастрычніка 2020 р.

 

 

Сем гарадзенцаў затрымалі па падазрэнні ў датычнасці да Telegram-каналаў


Не менш за сем гарадзенцаў (у тым ліку пяць жанчын) затрымалі з 9 кастрычніка. Іх падазраюць у "арганізацыі або падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх" (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу), паведамляе Радыё "Свабода". 

Некаторых з затрыманых таксама падазраюць у парушэнні закона ў першыя дні пратэстаў 9-11 жніўня, а таксама ў датычнасці да тэлеграм-чатаў мікрараёнаў. Двух чалавек вызвалілі з ізалятара праз 72 гадзіны пасля затрымання.

Маці адной з затрыманых Алена расказала журналістам, што яе 27-рочную дачку Яўгенію затрымалі 9 кастрычніка па дарозе на працу. Дзяўчына паспела затэлефанаваць сваёй начальніцы і паведаміла, што на працу не прыйдзе і не можа сказаць, дзе яна. Пазней дзяўчына прызналася, што знаходзіцца ў міліцыі. Маці кажа, што дачка давала міліцыянтам сведчанні пад ціскам. Дзяўчыну асудзілі на 5 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Раней паведамлялася, што сілавікі затрымліваюць адміністратараў раённых чатаў у Менску.

 


Міліцыя называе неправеранымі звесткі пра збіццё Максіма Харошына


Сталічная міліцыя пракаментавала сітуацыю з Максімам Харошыным, якога пасля затрымання даставілі з Першамайскага РУУС у лякарню. 

Нагодай для каментара ГУУС Менгарвыканкама стала відэа, дзе бачна, як мужчына з цяжкасцю ідзе да "хуткай". Гэты відэасюжэт шырока разышоўся ў інтэрнэце.

"Папярэдне можна паведаміць, што яго даставілі ў Першамайскае РУУС места Менска за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння. Работнікі аховы здароўя прыбылі па выкліку супрацоўнікаў міліцыі, якім ён паведаміў пра наяўныя ў яго захворванні. Маладога чалавека адвезлі ў медустанову.

У частцы прычынення цялесных пашкоджанняў, пра якія паведамляецца ў некаторых інтэрнэт-крыніцах, інфармацыя не правераная. Грамадзянін мае права звярнуцца ў следчыя органы з заявай для правядзення праверкі ў частцы абставінаў атрымання цялесных пашкоджанняў", — цытуе TUT.by каментар мінскай міліцы.

Як паведамлялася раней, уладальніка кветкавай крамы Максіма Харошына затрымалі зранку 13 кастрычніка. Па словах жонкі і адваката, пры затрыманні супраць яго ўжывалі фізічную сілу, а ў Першамайскім РУУС яго збілі так, што давялося выклікаць медыкаў. У лякарні ў Харошына дыягнаставалі траўмы мяккіх тканак і ўнутраных органаў. Адвакатка са словаў Харошына паведаміла, што асноўнае збіццё адбывалася менавіта ў РУУС.

Харошын удзельнічаў у мірных акцыях пратэсту, дарыў кветкі жанчынам. 

Увечары 13 кастрычніка ў кветкавую краму Харошына стала чарга пакупнікоў, каб падтрымаць яго.

 


МУС зноў займаецца веернай смс-рассылкай


Увечары 13 кастрычніка беларусы зноў сталі атрымліваць спам ад МУС. На гэты раз людзям прыходзяць смсм-паведамленні з папярэджаннем: "Нанясенне малюнкаў, надпісаў на будынкі, збудаванні ці іншыя аб'екты, наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці ў залежнасці ад прычыненай шкоды цягне адміністрацыйную альбо крымінальную адказнасць аж да 12 рокаў пазбаўлення волі". 

Адзначым, што да 12 рокаў пазбаўлення волі могуць прысудзіць за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, якое пацягнула буйную шкоду, калі гэтыя дзеянні ладзіліся групай або выклікалі смерць чалавека ці іншыя цяжкія наступствы.

Папярэдняя веерная смс-рассылка ад МУС датычыла парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Тады міліцыянты масава паведамілі людзям, што выявілі іх як парушальнікаў парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

 

 

"У сувязі са скарачэннем бюджэтнага фінансавання"


У Берасці з'явіліся абвесткі пра тое, што "ў сувязі са скарачэннем бюджэтнага фінансавання" ўборка тэрыторыі вакол дамоў будзе рабіцца толькі раз на месяц. Жыхароў заклікаюць не кідаць бутэлькі і іншае смецце ў сметніцы побач з пад'ездамі.

Затое ёсць сродкі на армію сілавікоў. І фінансавая міліцыя Камітэта дзяржкантролю неўзабаве атрымае прэмі.

 


Цікавая гісторыя з "кактэйлем Молатава"


Вельмі цікавая гісторыя з "кактэйлем Молатава", якім уночы на 13 кастрычніка падпалілі аўтобус на тэрыторыі Савецкага РУУС Менска.

Мы расклалі па кадрах відэа, якое апублікаваў МУС. Калі паглядзець панарамы, з таго боку, адкуль ляціць "кактэйль Молатава", тэрыторыя РУУС агароджаная высокай агароджай з калючым дротам. Калі б бутэльку кінулі з-за яе, яна мусіла б ляцець вышэй і пад больш вострым вуглом. А яна ляціць наўпрост над дахам прыпаркаванай побач машыны, і напачатку траекторыя ўзыходзячая.

Яшчэ на пачатку відэа відаць нейкія ўспышкі, якія адбіваюцца ад аўтобуса. Найхутчэй у гэты час нехта спрабуе запаліць бутэльку з гаручай сумессю. Калі б "кактэйль" быў кінуты з-за агароджы, мы б не бачылі гэтых успышак. Такое адчуванне, што "кактэйль Молатава" прыляцеў у аўтобус не звонку, а з тэрыторыі аддзялення міліцыі.


"Эўрарадыё", 13 кастрычніка 2020 р.

 


Почему история с поджогом милицейского автобуса не вызывает доверия


Как и другие инциденты, случившиеся в последние дни.

Какое совпадение — не успели власти заявить о "радикализации протестов" и пригрозить боевым оружием, как тут же в милицейские автобусы полетели бутылки с зажигательной смесью.

Несколько цитат для тех, кто не читал новости в последние дни.

Замминистра МВД Геннадий Казакевич о воскресном марше:

— Ещё днём и вечером это были летящие камни, бутылки, ножи и заточки, а уже к ночи — баррикады и горящие покрышки. Ничего общего с гражданским протестом это не имеет. Мы столкнулись не просто с агрессией, а с группами боевиков, радикалов, анархистов, футбольных фанатов, попытками повторить события начала августа…

От имени МВД заявляю: мы не уйдем с улиц и обеспечим порядок в стране. Сотрудники органов внутренних дел и военнослужащие внутренних войск в случае необходимости будут применять спецсредства и боевое оружие.

Из комментария БелТА доцента Института социологии НАН Николая Щекина:

— Сама логика развития событий ведёт к тому, что если не остановить жёсткими мерами в рамках закона эти проявления, то мы можем получить второй клон "правого сектора", и тогда будет разыграна другая карта — с захватом власти в регионах. Поэтому в данном контексте следует принимать комплекс мер по недопущению ситуации — от идеологических (образовательных и просветительских) форм до более жёстких с применением спецсредств и оружия для обеспечения правопорядка.

И небольшая хроника чрезвычайных событий последних дней, совпавших по времени с вышеупомянутыми заявлениями или предшествующих им.

В ночь на 12 октября под Молодечно загорелся дом, в котором вырос командир менского ОМОНа Дмитрий Балаба.

Утром 13 октября в Менске на территорию Советского РУВД неизвестные бросили три бутылки с "коктейлями Молотова", огнем был поврежден служебный автобус.

Вечером 12 октября неизвестные разбили окно в здании Барановичской межрайонной прокуратуры, бросив в него банку с жидкостью и ветошью.

Если вдуматься, то это уже не совпадение, а тенденция. И если учесть сомнения и подозрения, вызванные деталями произошедшего, то поневоле задумаешься о возможных исполнителях.

Во-первых, власти не раз давали повод подозревать себя в провокациях. Как это было с неизвестным джипом, якобы прорывавшимся через границу в 2017-м. С делом "Белого легиона", закончившимся полным пшиком.

Из свежих примеров приходит на ум история блогера Сергея Тихановского, которого крайне топорно задержали в Гродно. А также обвинения в адрес Степана Латыпова, разоблаченные профессиональным химиком. 

Кроме того, что поджоги и разбитые окна подозрительно совпали с заявлениями высокопоставленных милиционеров и социологов, словно кто-то торопился на деле подтвердить их слова, есть еще несколько сомнительных моментов.

Все три инцидента произошли в тёмное время суток. Неизвестные радикальные элементы действовали достаточно аккуратно, словно избегая жертв и увечий.

Кроме того, с момента появления видео горящего автобуса в соцсетях появился не один детальный разбор инцидента. Присмотревшись, без труда можно увидеть, что горящая бутыль летит в водительскую дверь по низкой траектории. И похоже, что не из-за забора РУВД, а с его территории, из-за стоящего рядом с автобусом УАЗа. В сообщении МВД, напомним, говорится о том, что бутылки с коктейлями Молотова были заброшены на дворовую территорию.

Подчеркнуто мирный протест давно вызывает зубовный скрежет у диванных экспертов и явных провокаторов, которые без устали призывают сторонников перемен переходить к более решительным действиям. Но до сих пор витрины в кафе и авто менчан громили лишь силовики.

Поджоги и битые окна на фоне принципиального отказа мирного протеста отвечать насилием на насилие напоминает сцену из фильма "Д’Артаньян и три мушкетера":

— Ну, хорошо, хорошо. Я сам. Всё приходится делать самому!

Как бы там ни было, ситуация очевидно накаляется. Очень похоже на то, что делается это искусственно. И в этом случае сторонникам перемен остаётся пожелать быть предельно выдержанными и осторожными.


Кирилл Иванов


"Салідарнасць", 13 кастрычніка 2020 р.

 

 

Кактэйль Молатава ў Савецкі РУУС кінулі знутры?


Уначы 13 кастрычніка невядомыя атакавалі тэрыторыю Савецкага РУУС у Менску кактэйлямі Молатава, паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС. На відэа відаць, як загарэўся прыпаркаваны аўтобус, але яго хутка патушылі. Сцвярджаецца, што агулам былі кінуты тры бутэлькі з запальваючай сумессю.

Міліцыя займаецца пошукам асобаў, якія кідалі кактэйлі Молатава. Як паведамляе Следчы камітэт, крымінальную справу распачалі па артыкулах "асоба злоснае хуліганства" (ч. 3 арт. 339 КК) і "незаконныя дзеянні ў адносінах прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў" (ч. 1 арт. 295-3).

Апошнім часам спробы падпалаў будынкаў пракуратуры адбыліся ў Жодзіне і Баранавічах, у Бабруйску падпальвалі дзверы апорнага пункту міліцыі.

Між тым, журналісты  заўважылі цікавую акалічнасць. Яны расклалі па кадрах відэа, якое апублікавала МУС. І выявілася, што траекторыя, па якой ляціць бутэлька, спачатку ўзыходзячая! Такое адчуванне, што кактэйль Молатава прыляцеў у аўтобус не звонку, а з тэрыторыі аддзялення міліцыі.



Што не так з відэа МУС, на якім кідаюць кактэйлі Молатава ў двор РУСС?


МУС распаўсюдзіла відэа, на якім невядомыя кінулі кактэйль Молатава ў двор Савецкага РУУС. Чытачы заўважылі пэўныя нестыкоўкі.


Версія МУС


Як паказана ў Telegram-канале МУС, каля пяці гадзін раніцы невядомыя закінулі ў двор Савецкага РУУС тры бутэлькі з запальнай сумессю. На відэа полымя ўспыхвае ўсяго адзін раз, ахоплівае частку аўтобуса, але агонь хутка тушаць.

На сёмай секундзе роліка відаць падзенне яшчэ адной бутэлькі, аднак нічога не загараецца.

Трэцяга "кактэйлю Молатава" на кадрах не відаць.

Следчы камітэт ужо паведаміў, што ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства) і па частцы 1 арт. 295-3 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паразлівая здольнасць якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў).


На што звярнулі ўвагу


Ведаючы, дзе знаходзіцца РУУС і маючы відэа здарэння, можна прыблізна аднавіць ход падзей.

На відэа бачная траекторыя палёту бутэлькі: яна раўналежная лініі прыпаркаваных машын і пралятае прыкладна над лабавым шклом УАЗ "Патрыёт" і легкавога аўтамабіля. Гэтага дастаткова, каб правесці лінію і прыблізна выказаць здагадку, адкуль можна было кінуць бутэльку.

Калі адкрыць Google-карты і правесці прамую лінію, якая супадае з траекторыяй, то бліжэйшая кропка за плотам РУУС, адкуль можна кінуць бутэльку, размешчаная на адлегласці 27 метраў.

Улічваючы, дзе ляцела бутэлька, яна павінна была быць кінута прыблізна з кропкі ў левай частцы здымка, пазначанай крыжам, і прыкладна па траекторыі, праведзенай белай лініяй. Чырвоным абведзеная гаспадарчая пабудова.

Калі выказаць здагадку, што той, хто кідаў, спусціўся з насыпу ўніз і падышоў да плота, яму б прыйшлося кідаць бутэльку па яшчэ больш круты траекторыі, каб перакінуць яе праз плот вышынёй каля двух з паловай метраў з калючым дротам наверсе.

Пачнем з таго, што зрабіць гэта вельмі няпроста. Тыя, хто ў школе кідаў гранату, зразумеюць: высілкі, каб снарад апісаў вялікую парабалу і праляцеў каля 30 метраў, павінны быць велізарнымі.

Важыць снарад больш чым паўкіло — гаручае ўнутры плюс сама шкляная бутэлька. Хутчэй за ўсё, пераважная большасць людзей з гэтым не справіцца.

Калі ж спусціцца з насыпу і падысці бліжэй да плота, то адлегласць атрымаецца менш 15 метраў. Але і траекторыя палёту бутэлькі не будзе раўналежная лабавым шклом.

На здымку са спадарожніка як раз на тых жа месцах стаяць дзве машыны, а лінія паказвае кірунак такога палёту.

Але заўсёды можна выказаць здагадку, што бутэлькі з запальнай сумессю кідаў нейкі ўмелец, для якога 27 метраў — не адлегласць. Тэарэтычна гэта дапушчальна. Аднак цяпер варта яшчэ раз прыгледзецца да відэа.

Траекторыя палёту "кактэйлю Молатава" на відэа бачная выразна. І гэта ніяк не можа быць тая самая парабала "кідка на 27 метраў", бо ў гэтым выпадку мы б бачылі толькі апошнюю яе "частку" — для гледачоў гэта б выглядала, нібы снарад падае амаль вертыкальна ўніз. Замест гэтага мы назіраем, як бутэлька апісвае практычна поўную дугу — бачны і ўзлёт, і падзенне. Такая траекторыя магла мець месца толькі ў адным выпадку: снарад кідалі з вельмі блізкай адлегласці, а менавіта — з тэрыторыі самога РУУС.

Такім чынам, можна выказаць здагадку, што невядомыя зламыснікі нейкім чынам перабраліся праз калючы дрот, трапілі ў двор РУУС, адтуль кінулі тры кактэйлі (на відэа відаць два, з якіх адзін не загарэўся, але няма падстаў не верыць афіцыйнаму паведамленню) у бок аўтобуса і пакінулі тэрыторыю кіравання незаўважанымі (мы гэта мяркуем, бо МУС не паведамляе пра затрыманых у выніку інцыдэнту).

Магчыма, сітуацыя выглядае больш яснай на відэа з іншых камер: на яндэкс.мапах відаць, што іх на будынку РУУС некалькі, і яны відавочна здымаюць з розных ракурсаў. Аднак, на жаль, іншых відэа МУС пакуль не публікавала.


"Новы Час", 13 кастрычніка 2020 р.

 


По всей стране продолжаются вечерние протесты и акции солидарности


В Менске опять заблокировали МКАД, причём сразу в нескольких местах. Несмотря на развязанный режимом тотальный террор против мирного населения, белорусы продолжают бороться и демонстрировать чудеса самоорганизации.

Цепи солидарности на улицах и проспектах, концерты во дворах, одиночные и групповые акции, районные марши, перекрытия дорог — это всё подтачивает режим и не даёт диктатору расслабиться. Загнанная в угол крыса мечется из стороны в сторону и не знает, что делать, совершая ошибку за ошибкой.

Всё что нам нужно это продолжать долбить! Конец режима уже не за горами!


Telegram-канал NEXTA Live, 13 кастрычніка 2020 р.

 

 

Сам не ведаю, чаму стаў уцякаць:

падрабязнасці пагоні са стральбой на Сурганава


13 кастрычніка ў ТГ-канале Nexta з'явілася відэа экшн-пагоні са стральбой на скрыжаванні вуліц Кузьмы Чорнага і Сурганава ў Менску.

Як даведалася "Эўрарадыё", той, хто ўцякаў ад невядомых у чорным, — непаўналетні навучэнец каледжа БНТУ. Людзі ў масках усё ж дагналі хлопца і пабілі, але праз некаторы час адпусцілі. Вось што кажа сам М.:

— На пешаходным пераходзе гарэла зялёнае святло. Я "сядзеў" у тэлефоне. Потым мне хтосьці ўлятае ў спіну, і я ўжо ляжу на зямлі, думаў, што гэта сябры ці знаёмыя не разлічылі сілу. Я ўпаў. Паварочваюся, а там ужо амапаўцы, але як мне сказалі, гэта не амапаўцы, а ГУБАЗіК. Я адразу разгубіўся, кажу: "Дайце хоць маме патэлефанаваць". Яны такія: "Закрый рот, нічога мы табе не дамо, потым патэлефануеш". Падвялі да белага "мерседэса", спачатку ўдарылі некалькі разоў, а потым пачалі даставаць нейкі белы жгут рукі завязаць. Я чагосьці пачаў уцякаць, нават сам не ведаю, чаго пачаў уцякаць. Пачалі страляць.

Па словах дырэктара каледжа, з М. усё нармальна. Ці будуць у далейшым у дачыненні да маладога чалавека прымацца якія-небудзь меры з боку праваахоўнікаў, невядома.


"Эўрарадыё", 14 кастрычніка 2020 р.

 


Асобы без апазнавальных знакаў напалi на жыхароў вёскі Слабада Смалявіцкага раёна


"Сёння вечарам асобы ў масках без апазнавальных знакаў у зялёным напалi на жыхароў вёскі Слабада, што стаялi з бел-чырвона-белымі сцягамi на полі ўздоўж шашы ля Кургана Славы", — напісала жыхарка вёскі Яўгенія.

— Мне кажется, на нас нарвались сотрудники какого-то спецподразделения, которые ехали на ведомственной тачке в Менск, — выказаў сваю думку сведка. — Отсюда и странный маршрут, и вид не такой, как у обычных тихарей.

Ехалі яны на джыпе. 

— У ланцугу ў той момант стаяла каля дзесяці чалавек. Адзін чалавек стаяў па адзiн бок шашы, астатнія — з другога. Ехалі з боку Смалявічаў і спачатку спыніліся каля таго хлопца (ён айцішнік), што стаяў адзін. Праз адкрытае акно амбал у масцы гаркнуў на яго матам, i той вырашыў, што трэба бегчы, — расказала жанчына-сведка.

Пасля гэтага машына, па словах жыхароў Слабады, цераз раздзяляльную паласу развярнулася да астатнix. 

"Забрали флаг и древко, переехали древком по ноге. И один мне сказал: 2Я тебя запомнил, сука. Ещё раз увижу — посажу!" — сказаў аднаму з мужчын чалавек з джыпа.

— Вырвалi ў жанчыны з рук тэлефон, ажно раздзёрлi скуру на руцэ. Тэлефон не сталi забіраць, а проста шпурнулi ў поле, — расказала жанчына.

— Эти люди вели себя как бандиты, — сказаў іншы сведка.

Слабада, вялікі пасёлак у Смалявіцкім раёне, перажывае такі ж грамадзянскі і патрыятычны ўздым, як і ўся краіна. Напрыклад, мясцовы гісторык цяпер штотыдзень чытае аднавяскоўцам лекцыі па гісторыі Беларусі.

Людзі, з якімі мы размаўлялі, звярталі ўвагу на манеру паводзін людзей без апазнавальных знакаў, "не характэрную для міліцыянтаў", і агрэсіўнае стаўленне да беларускай нацыянальнай сімволікі.

 


Затрымалі Таццяну Севярынец


Сёння ў маці палітвязня Паўла Севярынца меўся быць суд, але спадарыню Таццяну затрымалі проста перад судом і павезлі, верагодна, у Першамайскі РУУС Віцебска, піша "Белсат".

Нядаўна яе штрафавалі за "пікет на лоджыі".

 


Віталь Гуркоў: Вяртацца ў Беларусь не планую


Беларускі баец Віталь Гуркоў падчас стрыму ў Instagram Tribuna.com распавёў, што не плануе вяртацца ў Беларусь.

— Падзеі пачалі так імкліва развівацца, што я зразумеў… Вось, кажуць, што прабіта дно, прабіта дно, але няма ніякага дна. Гэта бяздоннасць нейкага бязмежжа і жаху.

Сказалі, што Кандрусевіч паехаў у Эўропу і атрымаў заданні нейкія. Яны могуць сказаць, што я быў у Зяленскага і атрымаў ўказанні або грошы на рэвалюцыю. Зараз жа ворагі — Украіна, Польшча. Разумею, што пра мяне можна прыдумаць любую справу. Я ведаю футбольных хуліганаў. У 2017 роке мой таварыш атрымаў каля 10 рокаў па сфабрыкаванай справе — за кіраўніцтва нейкімі незарэгістраванымі арганізацыямі. Віталь Пума адседзеў каля 3 рокаў. У свой час я быў у нефармальнай тусоўцы, дзе былі хуліганы, анархісты і гэтак далей. Можна лёгка прыдумаць, што я з імі ў адной тэме. Я бачыў артыкул, дзе я быў выстаўлены заўзятым нацыяналістам, што ў першыя дні мітынгаў я рыхтаваў хуліганаў, якія супрацьстаялі АМАПу. Пры гэтым гэта лёгка могуць даказаць: ёсць фатаграфіі, дзе я з пэўнымі людзьмі. Я класна падыходжу пад гэтую ўсю тэму.

Я прыняў рашэнне, што я імігрант.

 


У Магілёве падпалілі машыну міліцыянта


Ноччу 13 кастрычніка ў Кастрычніцкі РАУС абласнога цэнтра паступіла паведамленне з РАНС: на паркоўцы па завулку Ураджайным у Магілёве гарыць Audi.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар, аднак у машыне аказалася пашкоджаная пярэдняя частка (бампер, капот, колы). Таксама полымя закранула машыну, што стаяла побач.

Асноўнай версіяй здарэння з'яўляецца падпал. Следчыя распачалі крымінальную справу.

 


Рабочыя Lufthansa Technik не хочуць абслугоўваць самалёт Лукашкі.
Яны нагадалі пра аналагічную адмову Чаўшэску


Рабочыя Lufthansa Technik запатрабавалі ад кіраўніцтва прадпрыемства адмовіцца ад абслугоўвання самалёта Лукашкі. Яны нагадалі пра аналагічную адмову Чаўшэску 31 рок назад.

13 кастрычніка ў аэрапорце м. Фульсбютэль прызямліўся Боінг 737 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PA.

Прафсаюз прадпрыемства ў адказ распаўсюдзіў наступную заяву:

"Гэта самалёт таго самага Лукашкі, які аддаў загад страляць у дэманстрантаў у Беларусі. Мы, прафсаюзныя актывісты кампаніі Lufthansa Technik, не забываем нашу даўнюю традыцыю міжнароднай салідарнасці і стаім поплеч з беларускімі працоўнымі", — гаворыцца ва ўлётцы прафсаюза кампаніі LufthansaTechnik.

У ёй утрымліваецца шэраг патрабаванняў да беларускага ўраду: "Мы патрабуем адстаўкі Лукашкі і сапраўдных дэмакратычных выбараў! Мы патрабуем вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і неадкладнага аднаўлення на працы тых калег, якія страцілі працу! Мы патрабуем, каб усе супрацоўнікі маглі свабодна аб'ядноўвацца ў незалежныя прафсаюзы!"

Прафсаюз нагадвае, што 31 рок таму ў кампаніі была падобная сітуацыя. Тады рабочыя кампаніі адмовіліся абслугоўваць самалёт кіраўніка Румыніі Чаўшэску незадоўга да яго падзення.


"Наша Ніва", 14 кастрычніка 2020 р.

 


Мітрапаліт Веньямін забараніў выконваць гімн "Магутны Божа",

бо ён "падзяляе грамадзтва"


Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, сказаў гэта 14 кастрычніка на багаслужбе, прымеркаванай да царкоўнага сьвята Пакроваў, у Сьвята-Пакроўскім саборы ў Горадні.

— Ня трэба выконваць сьпеў сьвецкага характару, які падзяляе наша грамадзтва, — "Магутны Божа". Хоць ён мае духоўную афарбоўку, але, тым ня менш, хтосьці радуецца выкананьню гэтага сьпеву, а хтосьці засмучаецца. У нас дастаткова сьпеваў, якія не падзяляюць, а яднаюць наша грамадзтва, нашы прыходы. І клопат кожнага настаяцеля павінен быць пра гэта. І клопат кожнага хрысьціяніна — каб мы былі адзіныя ў Хрысьце.

Мітрапаліт не зьбіраецца замацоўваць гэтае распараджэньне нейкімі ўказамі, бо "кожны павінен мець свой хрысьціянскі, эвангельскі погляд, які яму дапамогуць накіраваць у патрэбнае рэчышча".

— Гасподзь дапаможа, каб мы зьядналіся, згуртаваліся і вярнуліся да ціхай, мірнай Беларусі, якая жыве пад эвангельскім пачаткам, — завяршыў мітрапаліт Веньямін.

Раней мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, выступіў супраць збору подпісаў за адкліканьне зь япіскапскай катэдры архіяпіскапа Арцемія, які асудзіў гвалт сілавікоў.


"Радыё Свабода", 14 кастрычніка 2020 р.

 


У Менску жанчыны прайшлі маршам ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі


Шэсце было прымеркаванае да Дня маці.

Як паведамляе Telegram-канал "Баста!", сёння ў Менску прайшоў пратэстны Марш, прымеркаваны да Дня маці. Жанчыны прайшлі маршам ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі. У акцыі ўзялі ўдзел больш за 100 чалавек.

 


Жыхары Навагрудка сабраліся на галоўнай плошчы места


У райцэнтры праходзіць акцыя, прысвечаная Дню маці.

У Навагрудку праходзіць акцыя да Дня маці. Удзельнікі трымаюць у руках плакат з надпісам "Сэрцы маці разбітыя дубінкамі".

 


Рабочыя ММЗ: Калі што — мы гатовыя да страйку


Супрацоўнікі прадпрыемства нагадалі ўладам, што часу ў іх засталося няшмат.

Рабочыя Менскага маторнага завода (ММЗ) у сваім тэлеграм-канале падзякавалі студэнтам за акцыі салідарнасці і нагадалі ўладам, што іх час заканчваецца:

"Дзякуй усім, хто праявіў салідарнасць.

Разам, у адзінстве наша сіла.

Дарагія студэнты, мы вас чуем і мы разумеем, што пры адсутнасці раўнапраўнага дыялогу і пры далейшых рэпрэсіях страйкі застаюцца адзіным спосабам нашага ўплыву на сітуацыю.

І калі што — мы гатовыя!

Хочам нагадаць уладам, што ў іх ёсць 12 дзён, каб выканаць патрабаванні працоўных".

Нагадаем, што ўчора Святлана Ціханоўская выставіла Лукашке ультыматум. Дыктатар павінен сысці ў адстаўку да 25 кастрычніка.


"Хартыя’97%", 14 кастрычніка 2020 р.

 

 

З-за разбітага шкла ў будынку пракуратуры Баранавічаў
праходзяць вобшукі ў анархістаў


Раніцай 13 кастрычніка стала вядома, што ў будынку пракуратуры м. Баранавічы невядомыя пашкодзілі вакно. Была узбуджаная крымінальная справа.

Увечары 13 кастрычніка тры машыны міліцэйскага спецтранспарту з супрацоўнікамі АМАП прыехала на сустрэчу жыхароў раёна Бараўкі, дадзеныя ўсіх прысутных перапісалі, двух чалавек адвезлі ў ГАУС.

А ўжо раніцай 14 кастрычніка мінімум у двух актывістаў анархісткага руху адбыліся вобшукі па месцы прапіскі. Вобшукі адбываліся ў межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — "Асабліва злоснае хуліганства".


ПЦ "Вясна", 14 кастрычніка 2020 р.

 


Вы думаеце вёска маўчыць?


Крык душы жанчыны з беларускай вёсачкі:

"Я вырасла ў СССР. Многа чытала пра зверствы фашыстаў. Што адбываецца зараз, гэта амаль тыя ж здзекі і катаванні гітлераўцаў! АМАП у чорнай форме, як эссэсаўцы, лётаюць па нашых местах і збіваюць людзей, калечаць, страляюць, каб прынесці больш пашкоджанняў. Абзываюць народ адмарозкамі, прастытуткамі, наркаманамі. Лічаць праплочанымі за тое, што выказалі недавер прэзідэнту і патрабуюць яго адстаўкі. 

Бесчалавечнасць апраўдваецца дзяржаўнымі СМІ. Эўропа застыла ў жаху, таму што пасля  1945 р. не бачыла такога! І чым больш лютуюць лукашэнкаўскія неандэртальцы, тым больш спагадай, дабрынёй, міласэрнасцю, салідарнасцю амываюцца нашыя сэрцы. І ўсё больш людзей падымаецца на пратэст. 

Вы думаеце вёска маўчыць? У нармальных людзей у вёсках сэрцы разрываюцца ад болю! Віноўнік усяго гэтага жаху хоча напісаць нейкую новую канстытуцыю. Так напісаў жа адну, якую зараз утаптаў у гразь. Новай паперкі мы не хочам. Мы патрабуем адстаўкі Лукашкі! Вёскі і аграгарадкі патрабуюць! Пенсіянеры ў вёсках патрабуюць! Спынім фашызм!"

 


Марш людей с ограниченными возможностями в Менске


Менск. На площади Независимости собираются участники марша людей с ограниченными возможностями.

"Не страшно быть матерью сына в коляске, страшно быть матерью бандита в маске!"

Даже здесь каратели решили пробить дно и задержали несколько человек. Среди них Олег Граблевский, юрист Офиса по правам людей с инвалидностью.


Telegram-канал "Баста", 15 кастрычніка 2020 р.

 


На "Беларуськаліі" шахтар адмовіўся падымацца на паверхню 


На знак пратэсту майстар-выбуховік Аляксандар Курбан прыкаваў сябе ланцугом да мэталаканструкцыяў у месцы пасадкі работнікаў у клець, паведаміў тэлеграм-канал "Страйкам Белкалію" з спасылкай на работнікаў 4-га рудаўпраўленьня.

Upd. А 9:15 страйкам паведаміў, што Аляксандра Курбана паднялі на паверхню.

Аляксандра Курбана дасталі з шахты горныя ратавальнікі.

— Перакусілі ланцуг, якім ён сябе прыкаваў да клеці, і паднялі", — паведаміў сябра страйкаму "Беларуськалію" Віталь Дзядюк. — Яго адразу павезьлі ў псыхдыспансэр на агляд, там вызначылі, што ён цалкам здаровы. Цяпер разам зь сябрам страйкаму ён паехаў дамоў, каб прыняць душ, крыху адпачыць, але праз гадзіну абяцаў прыехаць да нас у страйкам.


"Радыё Свабода", 15 кастрычніка 2020 р.

 


Марш людзей з неабмежаванымі магчымасцямі


Менск. Цягам гадзіны ўдзельнікі Марша людзей з неабмежаванымі магчымасцямі павольна прасоўваліся па праспекце Незалежнасці. Марш скончыўся ля ГУМа пад апладысменты мінакоў і аглушальныя сігналы аўтамабіляў.


"Эўрарадыё", 15 кастрычніка 2020 р.

 


Адвакатаў пазбавілі ліцэнзіі


Адвакатку збітага ўладальніка кветкавай крамы Максіма Харошына пазбавілі ліцэнзіі

Прычынаю спыненне адвакацкай ліцэнзіі Юліі Леванчук стала асабістая перапіска.

З рашэннем яна не згодная, плануе абскарджваць яго ў судовым парадку. А да суда яна яшчэ будзе з'яўляцца членам Берасцейскай абласной калегіі адвакатаў.

"Да моманту разгляду справы ў судзе я не хацела б дзяліцца падрабязнасцямі, усё ж такі гэта ў далейшым будзе прадметам судовага разбору. Магу сказаць толькі, што прычынаю стала асабістая перапіска".

Адвакат Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай Аляксандр Пыльчанка таксама пазбаўлены ліцэнзіі.

Аляксандр Пыльчанка пра рашэнне кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці, якая сёння пазбавіла яго ліцэнзіі:

"З заключэннем будзем знаёміцца і думаць, якія меры прымаць. Заўтра будзе пастанова калегіі, дзе будзе пазначана дата, з якой я ўжо не ажыццяўляю дзейнасць".

 


Затрыманы супрацоўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю


Некалькі хвілін таму быў затрыманы Алег Граблеўскі, супрацоўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

Ён ажыццяўляў праваабарончае назіранне за Маршам людзей з інваліднасцю, які праходзіць у Менску ў гэты момант.

Паведаміў Сяргей Драздоўскі ў Facebook.


"Белсат", 15 кастрычніка 2020 р.

 


Lufthansa Technik абвергла паведамленне
пра адмову праводзіць тэхабслугоўванне самалёта Лукашкі


Прадстаўнік кампаніі Lufthansa Technik абвергнуў паведамленне пра адмову рабочых праводзіць тэхабслугоўванне беларускага самалёта Лукашкі, піша Deutsche Welle.

— Сэрвіснае абслугоўванне змешчаных цяпер у нас у Гамбургу ўсіх самалётаў нашых кліентаў праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, — такі адказ даў афіцыйны прадстаўнік кампаніі Lufthansa Technik Вольфганг Райнерт.

Раней з'явілася інфармацыя, што супрацоўнікі Lufthansa Technik не сталі абслугоўваць самалёт Лукашкі з-за жорсткага падаўлення пратэстаў у Беларусі.


"Наша Ніва", 15 кастрычніка 2020 р.

 

 

Эўразвяз заняўся грашыма Лукашкі на Кіпры


Актывы, звязаныя з дыктатарам, рыхтуюць да замарозкі.

Узурпатар Лукашка мае сямейныя сувязі як мінімум з двума кіпрскім фірмамі, у той час як ЭЗ заяўляе аб падрыхтоўцы да замарожвання ягоных актываў, піша EUobserver.

Дзве кіпрскія кампаніі нерухомасці — Eastleigh Trading і Dana Holdings — маюць сувязі з нявесткай А. Лукашкі Ліліяй, жонкай ягонага старэйшага сына Віктара.

Краіны ЭЗ, уключаючы Кіпр, дамовіліся 12 кастрычніка замарозіць яго фінансавыя актывы, калі такія выявяцца. Акрамя таго, са слоў крыніцы ў ЭЗ, санкцыі Эўразвязу ў будучыні могуць быць пашыраныя, каб таксама ахапіць бізнэс-магнатаў, якія спрыялі ўзбагачэнню дыктатара.

— Санкцыі маюць вельмі шырокую прававую аснову, і мы маглі б дадаць даслоўна тысячы імёнаў, — адзначыла крыніца EUobserver.

Лілія Лукашка была названая дырэктарам Eastleigh Trading Вячаславам Дудкіным, былым супрацоўнікам управы МУС Беларусі ў барацьбе з карупцыяй, які ўцёк з краіны і даў інтэрв'ю Паўлу Шарамету для маскалёўскага часопіса "Огонёк" уў 2012 роке.

У ім Дудкін сцвярджаў, што Лілія Лукашка і ўладальнік Eastleigh Trading, беларускі магнат Уладзімір Пефціеў выкарыстоўвалі фірму ў ашуканскіх схемах. Пефціева ж унеслі ў чорны спіс у рамках папярэдніх санкцый ЭЗ у 2011 роке як "ключавога фінансавага спонсара рэжыму Лукашкі".

Лілія Лукашка цяпер кіруе мастацкай галерэяй ў гандлёвым цэнтры групы Dana Holdings ў Менску.

Паводле дакументаў, Eastleigh Trading працягвала працаваць у 2019 роке. Зыходзячы з аўдытарскай праверкі 2013 року, яе асноўнымі тыпамі дзейнасці былі "холдынгавая кампанія і купля, рэканструкцыя і перадача нерухомасці ў Беларусі". Са звестак аўдыту, яе акцыі належалі "выключна нерэзідэнтам" Кіпра, а яго дырэктарамі былі кіпрскія фірмы фінансавых паслуг Centaur, якія не адказваюць на сваіх тэлефонах.

Група Dana Holdings мае штаб-кватэру ў Менску і кіруецца сербамі Баянам і Нябойшам Карычамі — нашчадкамі бялградскай бізнэс-дынастыі Карычаў, з якой А. Лукашка падтрымлівае сяброўскія стасункі цягам многіх рокаў.

У фінансавай справаздачы Беларусі ў 2017 роке Лілія Лукашка была названая "старшай службовай асобай" даччынай кампаніі Dana Holdings, Dana Astra. Кіпрскае даччынае прадпрыемства групы апошнім часам не вяло вялікага бізнэсу, але Нябойша Карыч, які паказвае сваім адрасам востраў Пальма Джумейра ў Дубаі, куды часта прыязджае А. Лукашка, у 2019 роке быў адным з яе асноўных акцыянераў.

Выданне таксама згадвае беларускія кампаніі Asbis і Wargaming Group, чые штаб-кватэры размешчаныя на Кіпры.

— Іншых беларускіх інвестараў у банкаўскай сістэме Кіпра няма, — паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Кіпра.


"Хартыя'97%", 15 кастрычніка 2020 р.

 


У местах Палесся затрымліваюць валанцёраў "Страны для жизни" і забіраюць у іх тэхніку


У Рэчыцы, Мазыры і Калінкавічах адбыліся затрыманні людзей, якія аказвалі валанцёрскую дапамогу падчас выбараў камандзе Святланы Ціханоўскай. Пры гэтым праз некаторы час людзей вызвалілі, але сілавікі забралі ў іх тэхніку і электронныя носьбіты інфармацыі.

 


На плошчы Незалежнасці затрымалі некалькі пратэстоўцаў


Менск. Вы думалі, беларускія сілавікі не зладзяць хапун на акцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі? Дзе там! Інвалідныя вазкі ім не перашкода.

На плошчы Незалежнасці, дзе праходзіць "Марш (не)інвалідаў", затрымалі некалькі пратэстоўцаў. Пад'ехалі бусікі, выйшлі сілавікі і схапілі некалькі чалавек.


ПЦ "Вясна", 15 кастрычніка 2020 р.

 

 

Сімвал Менска — аўтазак


У лістападзе 2020 року сем новых аўтапакетаў вытворчасці завода аўтамабільных трэйлераў і целаў "МАЗ-КУПАВА". Кожная каштавала больш за 132,5 тысяч рублёў (за ўсю партыю — 927 рублёў).

Раней у сакавіку 2020 року Дэпартамент фінансаў і задняга МУС абвясціў аб куплі 22 "спецыяльных аўтамабіляў". Дастаўку кліента планавалася даставіць да 30 верасня 2020 року. З бюджэтных сродкаў выдзелена 1 мільёна 188 тысяч рублёў. Згодна з дакументамі на аўкцыёне, гаворка зноў ідзе пра машыну для перавозкі затрыманых.

Усяго, паводле адкрытых крыніц, улады выдзелілі з пачатку выбарчай кампаніі больш за 2,1 мільёнаў рублёў.


Alexander Deshkovets


Facebook, 16 кастрычніка 2020 р.

 


Старшыня КДБ: У Беларусі рыхтуецца правакацыя,
у цяжкіх наступствах плянуюць абвінаваціць сілавікоў


Старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Іван Тэртэль 16 кастрычніка заявіў журналістам, што ведамства "з розных крыніц, у тым ліку за мяжой", атрымлівае інфармацыю аб рыхтаваньні? ў Беларусі правакацыі з мэтай дэстабілізаваць сытуацыю ў дзяржаве, паведамляе БелТА.

Паводле Тэртэля, "згодна з задумай арганізатараў гэтай акцыі, а таксама іхных куратараў за мяжой, плянуецца абвінаваціць у цяжкіх наступствах сілавыя структуры Беларусі" і "тым самым практычна выкарыстаць апошні шанец на рэалізацыю сваіх плянаў".

У сувязі старшыня КДБ просіць грамадзян "быць пільнымі, парупіцца пра сваіх блізкіх, не дапусьціць іх уцягваньня ў супрацьпраўную дзейнасьць".

P.S. Самі ж тую правакацыю й рыхтуюць. Больш тут няма каму. ("Ju.K.")

 


"Самых небясьпечных "востракапытных" з вуліцы прыбяром".
У каго будуць страляць падначаленыя Карпянкова 


Начальнік Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Мікалай Карпянкоў у інтэрвію "Беларусь 1" заявіў, што на акцыі пратэсту выходзяць "радыкалы, арганізаваныя паводле прынцыпу злачынных груповак узору 1990-х".

Пры гэтым праваабаронцы і ўдзельнікі мірных пратэстаў лічаць інакш: менавіта фармаваньні на чале з Мікалаем Карпянковым — цывільныя асобы бяз формы, але ў балаклавах, са зброяй і дубінкамі — куды больш падобныя на бандытаў "з 1990-х". Гэта ягоныя падначаленыя грамілі вітрыны і жорстка білі мірных людзей.

— Салдаты каляровай рэвалюцыі, "змагары". Па-сапраўднаму мужыкоў, якія любяць сваю радзіму, там няма... Гэта арганізаваныя злачынныя групы на прынцыпах 1990-х рокаў, якія хочуць на сацыяльных ліфтах з бандытаў, раней асуджаных людзей, падняцца і стаць або палявымі камандзірамі, або дэпутатамі, якіх ім шчодра абяцае Ціханоўская. Яны хочуць зарабіць грошай, — заявіў Карпянкоў.

Кіраўнік ГУБАЗіК кажа, што бачыў усе выбары і "пратэставыя масы" пачынаючы ад 2001 року. Аднак такіх "амаральных і цынічных асобаў", якія ўдзельнічаюць у сёньняшніх пратэстах, не сустракаў.

— Але мы верым у гуманнасьць закону. Мы іх затрымаем. Калі яны будуць аказваць актыўны супраціў, мы вымушаны будзем выкарыстаць зброю, каб абараніць грамадзян, правапарадак, каб нашыя дзеці ня бачылі вось гэтай вакханаліі. Не дамо ім разбурыць краіну. Мы, вядома, гуманна выкарыстаем у дачыненні да іх зброю, у тым ліку і агнястрэльную. І самых небясьпечных "востракапытных" з вуліцы прыбяром. Да любога, хто падыме руку з заточкай на супрацоўніка праваахоўных органаў, будзе ўжытая агнястрэльная зброя, — заявіў Карпянкоў.

Раней пра гатоўнасьць страляць па мірных людзях заявіў намесьнік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч.

 


Прысудзілі 2 рока раварысту, які вырываўся з рук міліцыянтаў


Суд Цэнтральнага раёну Менску прысудзіў два рока калёніі раварысту, які 7 жніўня ўдзельнічаў у роварным прабегу і зьехаў ад міліцыянтаў пасьля спробы затрыманьня.

Фармальнай падставай для затрыманьня раварыста стала адсутнасьць люстэрка. Міліцыянты схапілі раварыста, той стаў вырывацца. Падчас гэтай штурханіны хлопец трапіў па галаве двум міліцыянтам, а таксама хапаў рукамі за шыю і сьціскаў рукамі аднаго зь міліцыянтаў. Ніякіх траўмаў у міліцыянэраў не зафіксавалі, пацярпелыя казалі пра фізычны боль і парванае адзеньне.


"Радыё Свабода", 16 кастрычніка 2020 р.

 


Прафзвяз Lufthansa Technik: Многія адмаўляюцца рамантаваць самалёт Лукашкі


Рабочыя распаўсюджваюць у калектыве ўлёткі пра зверствы рэжыму ў Беларусі.

Некалькі дзён таму самалёт Лукашкі прыбыў на абслугоўванне ў Гамбург ў кампанію Lufhansa Technik. Адначасова з гэтым нямецкія прафзвязныя актывісты пачалі распаўсюджваць сярод работнікаў улётку, у якой распавядалі пра сітуацыю ў Беларусі і выказвалі надзею, што "кіраўніцтва кампаніі ўстрымаецца ад якіх-небудзь санкцый, калі калегі адмовяцца працаваць з гэтым самалётам".

Прадстаўнікі прафзвязу Ver.di у кампаніі Lufthansa Technik распавялі, што многія работнікі сапраўды адмаўляюцца абслугоўваць самалёт.

У прафзвязе кажуць, што ўлётку з інфармацыяй пра сітуацыю ў Беларусі і становішча працоўных у нас у краіне работнікам Lufthansa Technik раздаюць у раздрукаваным выглядзе і рассылаюць на пошту.

— Праз авіяцыйны крызіс многія работнікі радыя таму, што ў іх наогул ёсць праца. У цяперашні час ёсць як тыя калегі, хто працуе з самалётам, так і тыя, хто адмаўляецца.

Ва ўлётцы, якую распаўсюджваюць сярод работнікаў прафзвязныя актывісты, гаворыцца пра тое, што "ў Беларусі сістэматычна абмяжоўваюцца правы працоўных".

— Прафзвязыных актывістаў і іншых актывістаў апазіцыі рэгулярна арыштоўваюць, а затым зневажаюць і гвалтуюць. Большасць работнікаў маюць тэрміновыя кантракты, якія яны не могуць скасаваць самастойна. Аднак яны могуць быць звольненыя працадаўцам у кожную часіну. Як права на свабоду выказвання меркавання, так і права аб'ядноўвацца ў незалежныя прафзвязы, а таксама права на страйкі строга абмежаваныя або практычна адсутнічаюць на практыцы.

Таксама ва ўлётцы гаворыцца, што Лукашка "аддаў загад страляць з баявой зброі ў дэманстрантаў у Беларусі" (магчыма, маюцца на ўвазе заявы МУС пра гатоўнасць выкарыстаць баявую зброю). Нямецкія прафзвязныя актывісты вылучаюць патрабаванні да беларускіх уладаў: неадкладнае спыненне жорсткага задушэння пратэстаў, неабмежаванае права на страйк, магчымасць аб'ядноўвацца ў незалежныя прафзвязы, адстаўка Лукашкі і правядзенне новых выбараў, вызваленне палітвязняў, аднаўленне на працы тых, хто быў звольнены.

 


Лагойскі тракт выйшаў на акцыю салідарнасці ў Менску


Людзі сталі ў ланцуг з нацыянальнымі сьцягамі.

У Беларусі праходзяць штодзённыя акцыі супраць незаконнай улады ўзурпатара Лукашкі.

Ланцуг салідарнасці выбудавалася на Лагойскім тракце ў Менску. Удзельнікі выходзяць на акцыю кожны дзень, паведамляе телеграм-канал "Баста!".


"Хартыя’97%", 16 кастрычніка 2020 р.

 

 

Дырэктар невялікага завода адмовіўся ўдзельнічаць

у зборы подпісаў за Лукашку і трапіў у турму


...у кабінет увайшоў чалавек, паклаў на стол тэчку з дакументамі і выйшаў. Як толькі за ім закрыліся дзверы, у кабінет уварваліся сілавікі. Паміж паперамі ў тэчцы былі ўкладзеныя 3300 рублёў.

Так Георгій Дзядзюшка, бацька шасці дзяцей, дырэктар камбікормавага завода ў пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна і дэпутат мясцовага савета, апынуўся ў гродзенскай турме.

За чатыры месяцы да згаданых падзеяў Дзядзюшка адмовіўся ўдзельнічаць у зборы подпісаў за Лукашку. На заводзе кажуць, што ніхто з калектыва і не падпісаўся.


"Эўрарадыё", 16 кастрычніка 2020 р.

 


З крыжом, сцягам і з вусамі.
Расказваем, што за тройца ўзначальвае лукашэнкаўскія шэсці


Кожныя пару тыдняў у Менску і рэгіёнах праходзяць дэманстрацыі ў падтрымку Лукашкі ці, як іх называюць самі ўдзельнікі, акцыі "За Беларусь!". На гэтых акцыях добра заўважная нязменная тройца мужчынаў, якія ўзначальваюць калону. Адзін з іх заўсёды нясе ў руках чырвона-зялёны сцяг, другі — вялікае ўкрыжаванне, трэці не нясе нічога, але вылучаецца каларытнымі вусамі.


"Наша Ніва" расказвае, што гэта за персанажы.


Спецназавец са сцягам


Пралукашэнкаўскія шэсці пачынаюцца і скончваюцца малітвай. Перад пачаткам руху людзям тлумачаць, што трэба спяваць дзяржаўны гімн і патрыятычныя песні кшталту "День победы". Кіруе працэсам высокі барадач: ён праводзіць інструктаж перад шэсцем, раздае кветкі, нагадвае, што не трэба адказваць на агрэсію з боку мінакоў, калі яна раптам будзе. І пасля заўсёды ідзе ў галаве калоны.

Мужчыну завуць Сяргей Пазняк. Яму 38 рокаў, ён родам з Баранавіч. Жанаты, гадуе трох дачок.

Пра сябе Пазняк звычайна кажа коратка: былы афіцэр.

Ён і праўда былы вайсковец. Раней Сяргей Пазняк праходзіў ваенную службу на розных пасадах у сілах спецыяльных аперацый, у 2009 роке атрымаў нагрудны знак "Доблесць і майстэрства". Даслужыўся да падпалкоўніка, быў камандзірам 91-га асобнага батальёна аховы і абслугоўвання камандавання сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл.

Цяпер ён з войска ўжо сышоў. Сваякі кажуць, што цяпер Пазняк працуе ў Свята-Елісавецінскім манастыры. Да манастыра Сяргей заўсёды быў блізкі, яшчэ падчас службы ў войску ён увёў традыцыю ездзіць батальёнам сюды на Вадохрышча і акунацца ў купель.

— Каб працаваць ў манастыры, неабавязкова быць манахам. Ёсць шэраг сацыльнях праектаў, напрыклад дапамога былым крымінальнікам, алкаголікам, наркаманам. Манастыр дапамагае таксама дзецям-інвалідам, — распавёў "Нашай Ніве" блізкі да манастыра суразмоўца. — Раней Сяргей працаваў на падвор’і "Лысая гара", арганізоўваў працу і дапамогу былым асуджаным.

Што тычыцца мітынгаў, то ён гэта робіць абсалютна шчыра, не з падачы кагосьці, не за грошы. А таму што шчыра верыць і так лічыць правільным».

"Наша Ніва" звязалася з Сяргеям Пазняком. Ён паведаміў, што сышоў з войска праз стан здароўя: пашкодзіў нагу, хрыбетнік. Цяпер сапраўды зарабляе на жыццё працай у манастыры, ну і плюс вайсковая пенсія. Праўда, кім канкрэтна ён працуе, Сяргей не сказаў — маўляў, без бласлаўлення бацюшкі пра манастырскія справы расказваць не варта.

Распавёў ён і пра свае погляды на падзеі апошніх месяцаў.

— Задача пратэстоўцаў была зладзіць пераварот, як ва Украіне ці Кіргізіі. Але людзям не паказалі відэа, дзе гэтыя пратэстоўцы канкрэтна збівалі АМАП. А пасля гэтага АМАП дае адказ, і гэта ўжо паказваюць людзям: вось, глядзіце, што робіцца!

А што ж тады са стрэлам у журналістку "Нашай Нівы" Наталлю Лубнеўскую, якой у нагу сярод белага дня стрэліў сілавік? Без усякіх прычын. Гэта быў адказ на што?

— Ды не бярыце вы адзінкавыя выпадкі. Рубяць дрэвы — шчэпкі лятуць, — адказаў Пазняк.

Ён працягнуў свае развагі: пераварот не атрымаўся, і тут усё пайшло па тэхналогіі як ва Украіне.

— Жанчыны з кветкамі, пасля школьнікі і студэнты, затым цяжарныя, затым бабулі. А пасля ідуць радыкалы. І ў кожным мірным шэсці правакатары-радыкалы правакуюць міліцыю, а затым накіроўваюць натоўп на АМАП, — паведаміў Сяргей. — Іх задача — паказаць пасля на відэа, што б'юць усе пласты насельніцтва.

Цяпер радыкалы выходзяць, бо ім трэба кроў, ім трэба, каб па іх пачалі страляць з баявой зброі. Бо тады аўтаматычна паўстане ўся краіна. І тады пераможа рэвалюцыя.

Распавёў ён і пра сцягі.

— Для пратэстоўцаў прэзідэнт, сілавікі — ворагі. Людзі, якія не хочуць рэвалюцыі, — ворагі. Ну і такія актывісты, як мы.

Людзей жа апрацоўвалі два рока, збіралі ў чаты па інтарэсах, каму што не падабаецца. І перад выбарамі пайшлі заклікі, што трэба мяняць краіну, што "ёсць ворагі, з імі трэба змагацца". І тут выплыў сцяг, які мусіць быць звязаны з гісторыяй. А рэвалюцыянерам — большасць з іх моладзь — гісторыя па барабане. Ім гэта не цікава. І сцяг выкарыстоўваюць як пазнаку, каб раздзяляць людзей на свой-чужы.

Ці верыць Пазняк, што за Лукашку прагаласавалі тыя 80%, ён адказваць не стаў.

— Я веру ў Бога, — сказаў ён.

Але падзяліўся прагнозам на будучыню (ці зместам сваёй галавы):

— Калі дасць Бог, думаю, нашы сілавікі адстаяць і не дадуць радыкалам дамагчыся таго, чаго тыя хочуць. Вы ж чулі словы прэзідэнта: рэферэндум, Канстытуцыя. Будзем рухацца наперад.

Але я гляджу сёння на гэтых людзей, якія былі кандыдатамі… Гэта раскольнікі! Той жа Ціханоўскі заклікае, што трэба забіваць тых, хто падтрымлівае Лукашку. У Савецкім саюзе ён бы і рот не паспеў адкрыць!

Праўда, адказаць, дзе і калі канкрэтна Ціханоўскі заклікаў да забойстваў, Пазняк не змог згадаць. Паабяцаў знайсці спасылку і даслаць пазней. Але паўтарыў:

— Кандыдаты нас раскалолі, бо калі раскол, то лягчэй правесці рэвалюцыю. А мы выступаем супраць раскола!

Нядаўна ў тэлеграм-каналах з'явілася відэа, на якім Сяргей нібыта раздае штосьці сваім паплечнікам.

Пазняк пракаментаваў запіс.

— У мяне ў руках проста аркуш паперы. Мне людзі скідваюць інфармацыю, хто з намі едзе, я размяркоўваю людзей па машынах. Гэта проста арганізацыйны момант, — патлумачыў Пазняк. — Удзельнікам паездкі мы не плацім. А я б плаціў з задавальненнем усім, хто хоча паездзіць з намі па рэгіёнах, але не мае грошай на гэта. Мне б сорамна не было, я б рабіў тое адкрыта. На жаль, я не маю такой магчымасці. Мы ж яшчэ з сябрамі за свае грошы набываем гваздзікі, раздаём людзям, плюс дарога, плюс усякія дробязі… На сямейны бюджэт нагрузка трохі кладзецца. Але робім добрую справу.


Айцішнік з крыжам


Побач з Пазняком на кожным пралукашэнкаўскім мітынгу крочыць сціплы мужчына з крыжом. Гэта айцішнік Сяргей Каўрыгін.

— У 2005 роке скончыў БДУІР. 15 рокаў працую ў ІТ-сферы. Крыху больш за рок удалося папрацаваць у ЗША — удзельнічаў у праграме рэлакацыі. <…> Там працаваў у вельмі сур'ёзнай фінансавай структуры — нельга было працаваць па-за [за межамі ЗША] па меркаваннях бяспекі, — казаў пра сябе сам Каўрыгін.

Мяркуючы па профілі ў LinkedIn, Каўрыгін больш за 10 рокаў працаваў у EPAM. Спачатку распрацоўшчыкам, потым цімлідам, сыйшоў у 2017 роке. Пасля гэтага займаў пасаду Delivery Director ў канадскай кампаніі беларускага паходжання Axamit, прыводзіў дэталі біяграфіі Каўрыгіна партал dev.by.

Чым сёння займаецца Каўрыгін, незразумела. Цікава, што дзяржаўныя раёнкі, асвятляючы прадзяржаўныя маршы, называюць і Пазняка, і Каўрыгіна "сталічнымі блогерамі". Парачка сапраўды завяла ютуб-канал "Сохраним мирную Беларусь!", дзе выкладвае стрымы з шэсцяў і свае думкі. На канал падпісана каля 5000 чалавек.

Dev.by не змог звязацца з Каўрыгіным, але прывёў яго цытаты з ютуба.

Каўрыгін распавядаў, што не галасаваў на выбарах 9 жніўня. Але акцыі пратэсту, якія прайшлі пасля, прымусілі яго захвалявацца:

— Калі ўсё гэта адбылося, я прааналізаваў сітуацыю. Зразумеў, што трэба дзейнічаць. Па закліку сэрца пайшоў. Хоць я і быў падлеткам у 90-я, але я памятаю бабуліны хваляванні, маёй мамы: алей па талонах, хлеба няма, каўбаса — дэфіцыт. Дзякуй, праходзілі. Я бачу ўсё гэта ў роднай Украіне. Тыя ж 90-я рокі, бандытызм, разруха, прадпрыемствы стаяць.

Гэта ўзнікла праз тыдзень пасля падзей 9-10 жніўня. Тыдзень шчыльна сачыў за ўсім і разважаў: як так атрымалася? Чаму некаторыя мае калегі з ІТ і не толькі сталі на бок пратэсных мас? Я не разумеў, чаму людзі не бачаць відавочнага: што гэта рэвалюцыйны сцэнар, які разыграны заходнімі лялькаводамі. Яны спрабуюць з нашых людзей зрабіць марыянетак і выкарыстоўваць, як гарматнае мяса.

Тлумачыў ён і тое, чаму на шэсцях носіць крыж:

— Я з'яўляюся праваслаўным хрысціянінам. Па праўдзе вайна ідзе духоўная. Стрэлы ліхадзея (цёмныя сілы, каб было зразумела) спрабуюць навязаць людзям гэтую ўсю пошласць, сорам, які ўжо пануе ў Паўночнай Амерыцы і Заходняй Эўропе. Гэтыя ЛГБТ-рухі, гэтыя аднаполыя шлюбы, гэтая педафілія.

І выказаў словы падтрымкі Лукашке і сілавікам:

— Нашым праваахоўным органам скажу дзякуй за тое, што ім удалося падтрымаць парадак і пагасіць пратэсныя масы, якія як грыбы пасля дажджу ў нас павырасталі ў жніўні.

Дзякуй ім за захаванне парадку, які ў нас быў да 9 жніўня. Ужо мінула паўтара месяца, і бачу, што мы зноў сыходзім у мірнае рэчышча, якое панавала да жніўня.


"Артыст" з вусамі


Малады вусач, які часта суправаджае калону лукашыстаў — гэта нехта Цімур Прахін.

Прахіну 35 рокаў, ён бацька двух дзяцей. Скончыў прыватны інстытут сучасных ведаў імя Шырокава. Пасля спрабаваў займацца музыкай.

"Цімур Прахін — аўтар і выканаўца сучаснай патрыятычна-маральнай песні. Яго творы падораць Вам эмацыянальнае цяпло, ўнутраную сілу і энергію. Уся творчасць артыста напоўнена святлом і ўсвядомленай радасцю, прыгажосцю і любоўю да жыцця", — паведамляла суполка спевака (цяпер яна выдаленая).

Хлопец нават спрабаваў трапіць на Эўрабачанне з вострасацыяльнай песняй пад назвай "Эўрапейская ліберальная".

Пасля выбараў Прахін аднавіў свой закінуты ютуб-канал і замест "патрыятычна-маральных песен" пачаў выпускаць ролікі, прысвечаныя пратэстам. Ён падтрымлівае дзеянні сілавікоў і Лукашэнкі, пра што і расказвае ў відэа. Пакуль што блогер назбіраў менш за 1000 падпісчыкаў.

Цімур распавёў "Нашай Ніве" пра сябе наступнае:

— Я беларускі артыст. Займаюся апошнім часам спектаклямі і шоу для дзяцей, з імі гастралюем па краіне. Апошняе шоу, дарэчы, хацелі рабіць на беларускай мове і паводле беларускага фальклору — называлася б "Дамавікі". Праўда, "карона" зламала ўсе планы, і цяпер у мяне ў кватэры ляжаць 36 квадратных метраў дэкарацый для таго шоу.

Выступаю яшчэ як аўтар і выканаўца песень. Гэтым і зарабляю — гастролямі. Неўзабаве выходзіць мой "дарослы" альбом.

Цяпер вярнуўся вось да ютуб-канала, да працы на карысць радзімы, іншае ўсё пакуль закінуў. Сітуацыя ў краіне патрабуе такіх заяваў.

У сваёй працы "на карысць радзіме" Прахін паказвае міліцэйскія відэа, дзе затрыманыя пратэстоўцы прызнаюцца ў злачынствах. Відэа, дзе сілавікі б'юць бяззбройных людзей, страляюць без прычыны ў журналістаў, хапаюць выпадковых мінакоў, у яго канале не знойдзеш.

— Але я кажу ў сваіх роліках, што жорстка працуе наша міліцыя, і калі ёсць перавышэнні — іх трэба расследаваць, — тлумачыць Прахін. — Расследаваць і прадастаўляць доказы. Бо ў апазіцыйных тэлеграм-каналах выдавалася шмат навінаў, якія аказваліся фэйкамі! Іх пасля абвяргалі.

Таму я тут падыходжу так: да ўсяго трэба ставіцца спакойна. І калі браць разгоны, то ёсць жа закон аб масавых мерапрыемствах.

Мы нагадалі і Прахіну пра стрэл у журналістку "Нашай Нівы". Што гэта, таксама "фэйк"?

— Яшчэ раз кажу: калі разганяюць масавыя беспарадкі, то непазбежна могуць пацярпець і тыя, хто не мае дачынення да беспарадкаў. Таму трэба думаць, дзе ты знаходзішся, — амаль паўтарыў словы свайго паплечніка Прахін. — Гэта жудасна, але трэба разумець і думаць галавой, што калі ідзеш у месца правядзення масавых беспарадкаў, то непазбежна пацерпіш. Гэта рызыка. Шмат у якіх краінах журналісты церпяць на пратэстах, у Францыі на "жоўтых камізэльках", напрыклад.

Цімур не хавае: на выбарах галасаваў за Лукашку. Таму, на яго думку, калі і былі парушэнні, то трэба іх апратэстоўваць у адпаведным парадку, а не крычаць на плошчы.

— Але я бачу, што ў выніках выбараў апазіцыя не была зацікаўленая, яна загадзя рыхтавалася да акцый пратэсту. Пратэст быў непазбежны, — кажа Прахін.

На шэсці ў падтрымку дзеючай улады ён прыйшоў сам — убачыў недзе ў сеціве пра іх і далучыўся. Ён паўтарае папулярны тэзіс: у маленькіх населеных пунктах усе выключна за Лукашэнку, бо інтэрнэты чытаюць не ўсе, а тэлебачанне вяшчае ў кожны дом.

Народу на акцыях за Лукашку сёння не шмат. Прахін тлумачыць, чаму так:

— Але раней іх было вельмі многа, проста іх ігнаравалі СМІ. А сённяшнія шэсці арганізуе не ўлада, мы проста ходзім як актывісты. Хто можа далучыцца да нас пасля працы — той далучаецца. За ўдзел мы не плацім.

Цікава, што Цімур сам згадаў тое відэа з Сяргеям Пазняком. Па словах Прахіна, на ім удзельнікі акцыі ці то разменьваюць грошы, ці то скідваюцца на бензін.

Апошняе пытанне да Прахіна было пра тое, ці падтрымлівае яго сям'я.

— У мяне мама падтрымлівае, так. Усе сваякі патрыятычна настроеныя. А вось з жонкай мы апынуліся па розныя бакі барыкад. Жывём цяпер асобна — былі і асабістыя праблемы, а палітыка стала апошняй кропляй.
Улад Швядовіч

 


Калі раней улады гаварылі аб падрыхтоўцы "правакацыі"?


Такія заявы гучалі перад выбарамі ў 2006 ("пацукі ў вадаправодзе" і "падпалы"), 2010 ("баевікі з арматурай"), 2015 ("баевікі з Украіны"), 2017 ("Белы легіён" нібыта рыхтаваў правакацыю на Дзень Волі, але гэта таксама аказалася фэйкам Фрау А.). А таксама ў часе выбараў гэтага года (спачатку "200 вагнераўцаў", пасля "200 баевікоў з Украіны"; увядзенне надгляду ўдзельнікаў мітынгаў за Ціханоўскую, бо нібыта рыхтавалася правакацыя, але, на думку назіральнікаў, проста каб адстрашыць людзей ад удзелу). Перыядычна чуткі пра тое, што "ў гэтую нядзелю будзе нешта страшнае" запускаліся перад нядзельнымі маршамі ў Мінску, але ніколі яны не спраўджваліся.

Між у апошнія тры месяцы насілле на вуліцах Менска здаралася толькі і выключна пры спробах разгону дэманстрацый, а таксама ўнутры РУУСаў і турмаў. У той жа час 16, 23 і 30 жніўня, калі цэнтр Менска апынаўся пад кантролем соцень тысяч дэманстрантаў, не было разбіта ніводнае шкло. Пратэсты ў Беларусі насілі выключна мірны характар, да мірнага пратэсту заклікае і Ціханоўская. Нават футбольныя фанаты і анархісты цягам апошніх месяцаў ніколі не ўжывалі сілы супраць сілавікоў першымі. У свеце гэтую фенаменальную неагрэсіўнасць ужо назвалі "беларускім феноменам" і нават "пратэстам ружовых поні".

 


Успаміны кіраўніка ГУБАЗіКа Карпянкова


Такой гісторыі Беларусі вы яшчэ не бачылі:

— 9 августа молодчики, используя для прикрытия несовершеннолетних и женщин, начали прорываться на участки, нападать на сотрудников правоохранительных органов, пытаться захватывать в заложники работавших на избирательных участках женщин. Использовались арматура, ножи, "коктейли Молотова". Всё для того, чтобы добраться до бюллетеней.


"Наша Ніва", 16 кастрычніка 2020 р.

 


У гарадзенскай кандытарскай адмовіліся пекчы торт "у падтрымку амапаўцаў"


У праўладавым чаце напісалі, што тую пірагарню трэба "абыходзіць бокам". Але ў выніку ў пятніцу яшчэ да абеду там скупілі ўсе тарты і пірожныя.


"Белсат", 17 кастрычніка 2020 р.

 


У Менску затрымлівалі на маршы студэнтаў


Апроч жанчын, на свой марш пратэсту 17 кастрычніка выйшлі студэнты. Яны сабраліся каля Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту і незадоўга да 13-й гадзіны рушылі калёнай.

Праз квартал, на вуліцы Казлова, удзельнікаў маршу разагналі карнікі. Некалькіх удзельнікаў акцыі і журналістаў затрымалі.


"Радыё Свабода", 17 кастрычніка 2020 р.

 


Жаночы марш


Група жанчын сабралася ў Менску каля "Дана Мол" і рушыла ў кірунку цэнтра.

Асобы ў чорным без апазнавальных знакаў з тварамі, закрытымі да вачэй, далучыліся да Жаночага маршу ў Менску. Жанчыны сустрэлі іх скандаваннем "Нас не нада ахраняць".

Легендарная Ніна Багінская далучылася да жаночага маршу, што рухаецца па праспекце з Усходу ў цэнтр Менска. Сёння яна ў чорным і капелюшы.

Жаночы марш у раёне Парка чалюскінцаў. Калона жанчын працягвае рухацца ў бок Акадэміі навук.

Ізноў масавыя затрыманні журналістаў. На праспекце затрымалі карэспандэнтку Onliner Дар'ю Спевак, карэспандэнта Tut.by і БелаПАН Усевалада Зарубіна і карэспандэнта РИА "Новости". Раней быў затрыманы журналіст Вадзім Заміроўскі.

Жаночы марш скончыўся на плошчы Якуба Коласа, паведамляе карэспандэнт. Падчас яго больш як 150 удзельніц прайшлі праспектам да цэнтру ад Нацыянальнай бібліятэкі.

Ніне Багінскай стала млосна падчас марша. З плошчы Якуба Коласа яе забрала "хуткая", напісаў чытач.

Як перадае наш карэспандэнт, Ніна Багінская зноў працягвае ўдзел у жаночым "дэмаршы".

 


Жаночы "дэмарш"


Жаночы марш — не адзіная акцыя, што праходзіць сёння ў Менску. Ад Кастрычніцкай да плошчы Якуба Коласа на праспекце разгарнуўся традыцыйны суботні "дэмарш". Жанчыны з кветкамі масава шпацыруюць.

UPD. Жанчын з кветкамі і лісцем клёнаў тысячы ўздоўж усяго праспекта.

Ля Чырвонага касцёла ў Менску перад партрэтамі забітых падчас пратэстаў адбылася малітва, удзельчыла і Ніна Багінская.

 


Студэнцкі марш


Ад МДЛУ ў бок праспекта Незалежнасці рушыў студэнцкі марш. У ім бяруць удзел каля 150 чалавек.

Каля Палаца мастацтваў у Менску разагналі калону са 150 студэнтаў, амапаўцы затрымалівалі людзей. Падчас разгону калоны студэнтаў затрымалі фотакарэспандэнта Вадзіма Заміроўскага.

У Менску працягваюцца масавыя затрыманні. За Палацам мастацтваў людзей выцягваюць проста з машын.

Там лукашысты разагналі калону студэнтаў, затрымалі як мінімум чатыры журналісты.

Студэнты сталі на калені на праезнай частцы вуліцы Казлова, спрабуючы перакрыць рух. Да іх пад'ехаў аўтамабіль ДАІ, яны пасьпелі зьбегчы.

 


29 затрыманых падчас мірных акцый пратэсту


Праваабаронцам вядомыя ўжо 29 прозвішчаў людзей, затрыманых падчас мірных акцый пратэсту 17 кастрычніка. У асноўным гэта студэнты.

Пра затрыманне журналістаў гаворкі не ідзе, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкама Раман Лашкевіч. Ёсць журналісты "дастаўленыя ў адно з тэрытарыяльных РУУС для праверкі дакументаў".

Нагадаем, у мінулую нядзелю "праверка дакументаў" для журналістаў, затрыманых падчас маршу і дастаўленых у Кастрычніцкі РУУС, скончылася а 4—5 раніцы наступнага дня.

Затрыманых сёння падчас студэнцкага марша журналістаў Вадзіма Заміроўскага, Усевалада Зарубіна і Дар'ю Спевак вывезлі з Кастрычніцкага РУУС, як мяркуецца, у ізалятар на Акрэсьціна, паведамляе.

 


Давыдзька: АМАП — гэта і ёсць прадстаўнікі беларускага народа


— І калі бабка парушае закон — значыць і з ёй трэба дзейнічаць адпаведна, — сказаў старшыня "Белай Русі" ў эфіры маскалёўскага тэлебачання.


"Наша Ніва", 17 кастрычніка 2020 р.

 

 

Дзясяткі тысяч выйшлі на "Партызанскі марш" у Менску.
Што адбываецца ў Беларусі 18 кастрычніка


Што адбываецца ў Беларусі на 71-ы дзень пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. У нядзелі традыцыйна тысячы людзей выходзяць на пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, гвалту сілавікоў і за вызваленьне палітычных вязьняў.

10:51 22 паверхі даўжынёй. У Менску вывесілі гіганцкі бел-чырвона-белы сьцяг.

У менскім мікрараёне "Каскад" вывесілі агромністы бел-чырвона-белы сьцяг. Ён недзе з 22 паверхі даўжынёй.

У дваровым тэлеграм-канале пішуць, што гэта была спроба ўсталяваць рэкорд на самы вялікі сьцяг у сьвеце.

Паводле каналу, сьцяг 71 мэтраў у даўжыню і 36 у шырыню, ягоная плошча — 2556 м2.

Праз гіганцкія памеры сьцяг заблытаўся падчас вывешваньня.

Неўзабаве прыехала група людзей у чорным, каб гэты сьцяг зьняць. Але жыхары зьнялі яго самі.

12:06 У Наваградку раніцай курган Міцкевіча стаў бел-чырвона-белым.

12:34 У цэнтар места ад "Менск-арэны" едзе калёна пад чырвона-зялёнымі сьцягамі.

13:22 У Менску абмежавалі рух мэтро. Закрылі станцыі мэтро "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Плошча Леніна", "Няміга", "Першамайская" і "Пралетарская".

"Першамайскую" і "Пралетарскую" закрылі ўпершыню за ўвесь час сёлетніх пратэстаў. Раней ў сацсетках зьявіліся заклікі правесьці марш ад цэнтру да Заводзкага раёну па Партызанскім праспэкце.

14:15 У Менску адключылі мабільны інтэрнэт. Апэратар МТС пацьвердзіў, што абмежаваў доступ у інтэрнэт на патрабаваньне дзяржаўных органаў.

"Уважаемые абоненты! Сегодня в Менске в рамках мероприятий, проводимых уполномоченными государственными органами по обеспечению нац. безопасности, был ограничен доступ к сети интернет, что привело к снижению качества работы сервисов у абонентов. Сожалеем о сложившейся ситуации".

14:16 У Горадні жанчыны з кветкамі гуляюць па Савецкай вуліцы. Савецкая плошча агароджаная і пустая. У папярэднія выходныя збор пратэстоўцаў прызначалі на плошчы, дзе ішоў кірмаш.

Дзясяткі гарадзенцаў без сымболікі накіраваліся па Савецкай вуліцы ў бок парку Жылібэра.

14:25 Менск. Першая калёна ўтварылася на пачатку Партызанскага праспэкту. На скрыжаванні Партызанскага праспэкту і вуліцы Леніна ўжо ўтварылася калёна з сотняў людзей з нацыянальнымі сьцягамі. Адусюль на праспэкт выходзяць дзясяткі і дзясяткі чалавек. Карэспандэнты "Нашай Нівы" ацэньваюць агульную колькасьць пратэстоўцаў цяпер у тысячу чалавек.

14:29 Першыя затрыманьні пратэстоўцаў. У Менску, пішуць "Наша ніва" і #МотолькоПомоги, затрымалі маладых людзей ля мэтро "Партызанская". У Сьветлагорску затрымалі 8 чалавек, перадае чытач Tut.by.

Таксама зьявіліся кадры затрыманьняў на вуліцы Аранскай.

Вядома, што ў Менску ля стадыёна "Дынама" затрымалі журналіста "Белорусы и рынок" Арцёма Маёрава, у Сьветлагорску затрымалі праваабаронцу "Вясны" Алену Масьлюкову.

14:35 У Менску пачалі перакрываць вуліцы. ДАІ перагарадзіла вуліцу Леніна у раёне КЗ "Менск". У райне вуліц Сьвярдлова, Ульянаўскай, Леніна людзі сьцякаюцца ў бок Партызанскага праспэкту.

Перакрылі таксама рух па вуліцы Аранскай у бок Партызанскага праспэкту, піша Tut.by.

14:48 Калёна пратэстоўцаў заняла праезную частку ля "МотаВелаЗавода" і скандуе "Забастоўка!". Наперад на вуліцы Куляшова сілавікоў столькі, што нібы яны сабраліся на парад. Колькасць дэманстрантаў рэпарцёры "Наша нівы" ацэньваюць у дзясяткі тысяч чалавек.

15:06 Менск: у бок Партызанскага праспэкту едзе калёна вайсковай тэхнікі. У бок Партызанскага праспэкту па вуліцы Казлова паехала калёна вайсковай тэхнікі.

Тым часам галава калёны дайшла да скрыжаваньня з вуліцай Кашавога. Тут да яе далучаюцца калёны зь іншых раёнаў. Час ад часу галава калёны спыняецца, каб пачакаць іншых. Шмат людзей сталага веку. Шмат сьцягоў раёнаў — Уручча, Сухарава, Серабранка і іншыя. Журналісты адзначаюць, што многія людзі ў масках, каб засьцерагчыся ад каранавірусу.

На сёньняшнім маршы ў пратэстоўцаў новая крычалка — "Ультыматум!".

15:11 Горадня: сілавікі перакрываюць турнікетамі цэнтральную вуліцу. На Савецкай вуліцы дзяўчына пачала жангляваць, людзі скандуюць "Жыве Беларусь!" і пляскаюць у ладкі.

Сілавікі ў чорнай форме і шаломах перакрываюць Савецкую турнікетамі. Міліцыянты папярэджваюць людзей, што за несанкцыянаваныя мерапрыемствы пагражае адказнасьць.

15:13 У Віцебску — "ланцуг салідарнасьці". Ёсьць затрыманыя.

15:19 Гомель: людзі гуляюць з кветкамі, затрымалі дваіх жанчын. На вуліцы Савецкай у Гомлі затрымалі дзьвюх жанчын, якія гулялі пад бел-чырвона-белымі парасонамі. Людзі ходзяць па Савецкай групамі, з кветкамі і букетамі з восеньскага лісьця. На ўсіх скрыжаваньнях стаяць міліцыянты, АМАП.

15:22 У Наваградку затрымалі каля 10 чалавек. Каля 60 жыхароў Наваградку сабраліся на цэнтральнай плошчы. Спачатку міліцыянты затрымлівалі пратэстоўцаў па адным. Каля 15:10 на плошчу прыехалі паўсотні сілавікоў, іх начальнік скамандаваў затрымліваць усіх. Людзі разьбегліся, прыкладна 5 чалавек яшчэ затрымалі.

15:28 Менск: у калёне пратэстоўцаў журналісты заўважылі аднаго са старых лідэраў незалежнага працоўнага руху Генадзя Быкава. Ён сказаў, што сёньня адмыслова выйшаў на акцыю, абураны заявай сілавікоў пра тое, што яны будуць ужываць зброю супраць людзей. У 90-я Быкаў быў удзельнікам шматлікіх акцый рабочых. Пазьней узначальваў Свабодны прафсаюз.

15:33 Менск: толькі што адбыліся затрыманьні каля ГЦ "Ленінград". Таксама "Наша Ніва" паведамляе пра хапун на скрыжаваньні Партызанскага праспэкту і вуліцы Кашавога, людзі разьбягаюцца па дварах.

15:38 Гомель: карнікі сталі ў ланцуг і не даюць людзям прайсьці.

15:42 Менск: на Партызанскім праспэкце заўважылі яшчэ адну калёну пратэстоўцаў. Паводле "Нашай Нівы", яна спрабуе дагнаць асноўную.

15:45 Менск: затрыманьні ля Мотавелазаводу, на Куляшова — шмат аўтазакаў. Тым часам насупраць Мотавелазаводу ідуць затрыманьні. Каля 10 бусаў ездзяць па Партызанскім праспэкце і пэрыядычна хапаюць людзей.

15:50 Менск: пратэстоўцы дайшлі да ўнівэрмагу "Беларусь". Карнікі праз гукаўзмацняльнік папярэджваюць, што акцыя несанкцыянаваная. Людзі часта крычаць "Глядзі ў вакно, а не ў тэлевізар!".

Тым часам сілавікі перакрылі рух каля дому па адрасе Партызанскі праспэкт, 86, і паставілі вадамёт проста на газон.

У раёне "Аўтазаводзкай" з боку Кабушкіна вельмі шмат сілавікоў у вайсковай форме без апазнавальных знакаў. За ўнівэрмагам "Беларусь" таксама шмат сілавікоў.

16:05 Менск: пратэстоўцы дайшлі да кардону карнікаў і разьвярнуліся назад. Карнікі перакрылі праспэкт у бок выезду з места, не пускаюць людзей да "Аўтазаводзкай".

Галава калёны наблізілася да кардону карнікаў, які стаяць за скрыжаваньнем з вуліцай Куляшова. У ім 3 вадамёты, аўтазакі, сыстэма "Рубеж", сілавікі са шчытамі. Большасьць пратэстоўцаў, дайшоўшы да кардону, разварочваецца і ідзе назад.

16:06 Берасьце: каля сотні чалавек ідуць маршам па месьце.

16:11 Горадня: пратэстоўцы працягваюць хадзіць туды-сюды па Савецкай вуліцы. За імі назірае шмат міліцыянтаў, пакуль нікога не чапаюць.

16:16 Менск: на Партызанскім праспэкце ў раёне ўнівэрмагу "Беларусь" супраць пратэстоўцаў была выкарыстаная сьвятлашумавая граната. Каля гатэля "Турыст" чуваць гукі стрэлаў.

Пад гатэлем "Турыст" стаяць тры мікрааўтобусы з амапаўцамі ў чорнай форме. Яны са зброяй і стралялі (магчыма, у паветра). Вакол іх сабраліся пратэстоўцы.

Мяркуючы па здымках Onliner.by, сілавікі стралялі ў бок пратэстоўцаў з стрэльбаў. Баявымі ці халастымі, невядома. Але пра пацярпелых пакуль не паведамлялі. На кадрах "Белсату" бачныя снарады-хлапушкі, слабейшыя за сьвятлошумавыя гранаты.

16:19 У Менску закрылі станцыі мэтро "Трактарны завод", "Партызанская" і "Аўтазаводзкая", па-ранейшаму закрытыя "Пралетарская" і "Першамайская".

Таксама застаюцца закрытымі "Пралетарская" і "Першамайская". Затое адкрылі "Кастрычніцкую/Купалаўскую" і "Нямігу".

16:21 Менск: калёна рушыць па Партызанскім праспэкце ў бок цэнтру. Які далей маршрут, невядома.

У раёне дому нумар 87 па Партызанскім праспэкце здарыўся такі выпадак. За калёнай ехалі амапаўцы ў бусах, спыніліся і выйшлі, каб затрымліваць пратэстоўцаў. Людзі натоўпам пайшлі ў іх бок, сілавікі заскочылі ў машыны і зьехалі. Гэта выклікала хваляваньне ў калёне.

За мостам на скрыжаваньні з вуліцай Пляханава ізноў кардон сілавікоў з аўтамабіляў. Цяпер аўтамабілі разьяжджаюцца. Пратэстоўцы вырашаюць, куды рушыць далей.

16:26 У Гомлі людзі хадзілі па вуліцы Савецкай, і іх адвольна затрымліваў АМАП. Жыхарка вуліцы Працоўнай, што ў цэнтры места, стала сьведкай, як АМАП гнаўся за групай маладых людзей. Аднаго зь іх яны павалілі на зямлю, скруцілі.

Каля вуліцы Камунараў міліцыя затрымала дзьвюх жанчын зь бел-чырвона-белымі парасонамі.

На вуліцы Жаркоўскага затрымалі грамадзкага актывіста Валера Сьляпухіна. Цяпер у Цэнтральным РАУС — ня менш як 7 затрыманых.

16:40 Менск: карнікі рушылі ў бок Аўтазаводзкай.

16:47 Менск: калёна пратэстоўцаў дайшла ды плошчы Ванеева, там вялікая частка ўдзельнікаў акцыі пратэсту зьвярнула ў бок Серабранкі і ўжо падыходзіць да аўтавакзалу "Ўсходні".

Частка людзей пачала разыходзіцца.

16:49 Затрыманьні ў Берасьці.

16:58 Міліцыя адмаўляе ўжываньне сьвятлашумавых гранат. Міліцыя Менску заявіла РИА "Новости", што сілавікі некалькі разоў стралялі ў паветра гумовымі кулямі, бо дэманстранты кідалі ў іх камяні.

А вось сьветлашумавыя гранаты на несанкцыянаванай акцыі пратэсту ў Менску ў нядзелю не ўжываліся, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе ГУУС Менгарвыканкаму.

Тым часам калёна пратэстоўцаў цяпер рушыць па праспэкце Ракасоўскага.

17:08 Паводле ацэнкі агенцтва, колькасьць удзельнікаў акцыі перавысіла 30 тысячаў чалавек. Затрымалі агулам каля 50 чалавек.

Праваабаронцам "Вясны" вядомыя імёны 44 затрыманых 18 кастрычніка па ўсёй краіне, сьпіс дапаўняецца.

17:09 Затрыманьні журналістаў працягваюцца. У Берасьці затрымалі фатографа "Бинокля" і "Брестской газеты" Рамана Чмеля і журналіста-пазаштатніка "Брестской газеты" Максіма Хлябца, паведамляе БАЖ.

17:20 Запрацавалі ўсе станцыі мэтро, паведамляе Менскі мэтрапалітэн.

17:21 Спэцтэхніка ўсё яшчэ катаецца па Менску. Вадамётаў пакуль не ўжывалі, але дарогі ўжо перагароджвалі браневікамі.

17:23 Пратэстоўцы ідуць па праспэкце Ракасоўскага.

17:33 Марш ужо прайшоў праспэкт Ракасоўскага. Галава калёны павярнула на вуліцу Малініна.

Людзей становіцца ўсё менш, яны разыходзяцца па дварах. ДАІ перакрыла праспект Ракасоўскага з боку вуліцы Малініна, паведамляе Tut.by.

17:56 Менск: кіроўцы на Ракасоўскага ўтварылі корак і не прапускаюць спэцтранспарт.

17:59 Менскі марш завяршыўся. Сёньняшні вялікі марш у Менску падышоў да завяршэньня. У раёне Малініна прыехала шмат тэхнікі зь сілавікамі. Людзі невялікімі групкамі разышліся, паведамляе Tut.by.

Працягваюцца асобныя кропкавыя затрыманьні людзей на вуліцах.

Праваабаронцам цяпер вядомыя імёны 70 затрыманых у розных местах, сьпіс абнаўляецца.

19:02 У Горадні акцыю пратэстоўцаў закрылі на пешаходнай вуліцы. Каля ста пратэстоўцаў сабраліся на Савецкай вуліцы ў Горадні. Уваходы на вуліцу перакрылі сілавікі, затрыманьняў не было відаць.

Савецкую плошчу, дзе пратэстоўцы зьбіраліся некалькі мінулых выходных падчас кірмашу, перакрылі. Уваходы туды пільнавалі міліцыянты. Каля 100–200 гарадзенцаў прыйшлі на Савецкую вуліцу.
Жанчыны гулялі з кветкамі і бела-чырвонымі парасонамі.
Калёна хадзіла туды-сюды па вуліцы. Пратэстоўцы скандавалі "Жыве Беларусь!", пляскалі ў ладкі, уключалі пратэставую музыку. Міліцыянты папярэджвалі іх, што мерапрыемства недазволенае.
На вуліцы знаходзілася шмат "ціхароў", міліцэйскае кіраўніцтва. АМАП у шаломах перакрыў уваходы на вуліцу. Аднак нікога не чапалі. Калі пайшоў дождж, людзі разышліся па крамах і кавярнях. Не было відаць, каб некага затрымлівалі.

 

 

Праваабаронцы паведамляюць больш як пра 100 затрыманых падчас "Партызанскага маршу"


Падчас "Партызанскага маршу", які адбываўся ў нядзелю на 71-ы дзень пратэстаў, па ўсёй Беларусі было затрымана больш за 100 чалавек, перадае праваабарончы цэнтар "Вясна".

Бальшыня былі затрыманыя ў Менску, астатнія — у Салігорску, Берасьці, Гомлі, Віцебску. Сярод затрыманых — чатыры журналісты: Алесь Любянчук (супрацоўнічае зь "Белсатам"), Арцём Маёраў ("Беларусы і рынак"), Максім Хлябец і Раман Чмель (абодва — "Брестская газета").

Па меры паступленьня інфармацыі колькасьць затрыманых расьце. Поўны сьпіс, які абнаўляецца і дапаўняецца, публікуе сайт праваабарончага цэнтру "Вясна".

Затрыманьні ў Менску былі каля ГЦ "Ленінград", мотавелазаводу, а таксама кропкава перад, падчас і пасьля заканчэньня маршу.


"Радыё Свабода", 18 кастрычнік 2020 р.

 

 

Збіты ўладальнік кветкавай крамы разам з сям'ёй пакінуў Беларусь


Максім Харошын паабяцаў вярнуцца ў краіну пасля рэгабілітацыі.

Збіты ўладальнік кветкавай крамы Максім Харошын разам з сям'ёй пакінуў Беларусь. Максім запісаў відэа, у якім апавядае, што, хоць гэта было і не проста, ён знаходзіцца на рэгабілітацыі ў адной з краін Балтыі і мерыцца вярнуцца.

— Вялікі дзякуй за ўсю тую дапамогу, якую вы далі маёй сям'і. Для мяне гэта вельмі важна. Я б зрабіў тое ж самае для вас, і дакладна яшчэ зраблю. Я канечне вярнуся, буду прывозіць букеты і буду вас радаваць. Бо мы дакладна пераможам, — сказаў Максім на відэа. А ў допісе да роліка дадаў — Я толькі цяпер выдыхнуў, абняў сына, жонку і расплакаўся. Ад былога страху і ад той падтрымкі, якую я атрымаў ад вас.

Максіма Харошына затрымалі невядомыя ў балаклавах у двары ягонага дома. Праз дзве гадзіны пасля затрымання з'явілася шакавальнае відэа, на якім медыкі выводзяць Максіма з Першамайскага РУУС. У шпіталі лекары зафіксавалі у Максіма апухласць вантробаў, апухласць машні, падазрэнне на пералом цыбалкі, пералом носа, чэрапна-мазгавую ды іншыя траўмы.

Падчас пратэставых акцый Максім дарыў мінакам кветкі.

 


Лукашысты выбілі шыбу ў адным з дамоў на Партызанскім праспекце


Фашысты Караева незаконна ўварваліся ў кватэру. Лукашысты разбілі акно ў адным з дамоў на Партызанскім праспекце.

— Яны з дубінамі выбілі камусьці шыбу, залезлі туды, — кажа дзяўчына за кадрам.

Дзяўчына кажа, што распавяла міліцыі пра інцыдэнт, а яны "кіўнулі і з'ехалі".

 

 

Уладальнік кватэры на Партызанскім праспекце распавёў падрабязнасці інцыдэнту з лукашыстамі

 

Абнаўленне па кватэры ў доме на Партызанскім, 19, дзе раней паведамлялася аб пабітым шкле.

Гаспадар Станіслаў зараз дома, ён супакойвае менчукоў — акно кватэры не разбівалі.

Днём да дома пад'ехалі мікрааўтобусы з невядомымі, яны зайшлі ў пад'езд і пачалі кагосьці шукаць. Гаспадар у гэты момант быў на вуліцы.

Убачыўшы сілавікоў, ён таксама зайшоў у пад'езд, аказалася, што тыя прыйшлі да яго кватэры і сказалі адкрыць дзверы. Яны сцвярджалі, што шукалі чалавека з камерай.

Станіслаў адчыніў дзверы, не знайшоўшы нікога ў кватэры, людзі вылезлі праз яго вокно на казырок, ссунуўшы маскітную сетку, з-за чаго здавалася, што акно разбітае. Яны былі пабоўталіся па казырку, а затым выйшлі з яго кватэры.

Ля пад'езду Станіслава да вечара сабраліся з дзясятак неабыякавых менчукоў. Яны былі гатовыя скінуцца на новае шкло.

 


Партызаны ў Менску прагналі бусы з лукашэнкаўскімі карнікамі


Карнікі вымушаныя былі рэціравацца некалькі разоў.

Сёньня дзесяткі тысяч чалавек выйшлі на грандыёзны "Партызанскі марш" у Менску.

Падчас Маршу партызаны некалькі разоў прагналі бусы з лукашэнкаўскімі карнікамі.

Сілавікі ў экіпіроўцы ды са зброяю адзін раз выскачылі з мікрааўтобуса на Партызанскім праспэкце, але хутка заскочылі назад і рэтыраваліся, паведамляе vybory_smotri.

"Наша Ніва" таксама апублікавала відэа, як людзі прымусілі лукашыстаў на бусах адступіць.


"Хартыя’97%", 18 кастрычнік 2020 р.

 


Жорсткае затрыманне кіроўцы каля "Мотавела"


Каля "Мотавела" сілавікі заблакавалі аўто, жорстка затрымалі ўсіх, хто быў у машыне, паведамляе Onliner.

Сёння на Партызанскім праспекце адбываўся шматтысячны "Партызанскі марш", туды ж было сцягнута шмат сілавікоў.

Гэты эпізод здарыўся каля пяці гадзін вечара. Onliner са спасылкай на відавочцаў паведамляе, што ў сіняе аўто сеў хлопец, што ўцякаў ад сілавікоў, якія яго пераследавалі. Машыну з двух бакоў заблакавалі мікрааўтобусы. Кіроўца з'ехаў з дарогі на зялёную зону, каб такім чынам аб'ехаць перашкоду, затым вярнуўся на дарогу і паспрабаваў з’ехаць. Аднак зусім хутка сінюю машыну дагналі і канчаткова заблакавалі тры мікрааўтобусы. Людзі ў чорным выцягнулі ўсіх, хто быў у гэтым аўтамабілі.


"Новы час", 18 кастрычнік 2020 р.

 

 

Сцяг на навагрудскім замку, карагоды ў Жабінцы.
Што адбывалася ў рэгіёнах у нядзелю


Падзеі нядзелі — у аглядзе "Салідарнасці".

18 кастрычніка ў Менску і іншых местах Беларусі праходзяць якія сталі ў апошнія месяцы традыцыйнымі нядзельныя маршы. Прапануем агляд падзей у рэгіёнах.


Берасце


Як паведамляе берасцецскі рэсурс "Бінокль", у месце сёння былі заўважаныя ланцугу салідарнасьці, а таксама шэсьце. Акцыі суправаджаюцца затрыманнямі, але людзі пры гэтым усё роўна збіраюцца ў калону і працягваюць шэсце.

Сярод затрыманых — мясцовыя журналісты Максім булачку і Раман Чмель.


Віцебск


У Віцебску людзі сталі ў ланцуг салідарнасьці, сілавікі затрымалі некалькі чалавек.


Гомель


У Гомлі сілавікі не давалі людзям сабрацца ў групы. Як паведамляюць "Моцныя навіны", супрацоўнікі АМАПу адвольна затрымлівалі людзей, якія гулялі па вуліцах. Гамяльчане гулялі з кветкамі і пад бел-чырвона-белымі парасонамі.  


Горадня


У Горадне ў цэнтры места ў нядзелю была сцягнутая спецтэхніка, паведамляе "Авто Гродно". Людзі збіраліся на вуліцы Савецкай, якую сілавікі перакрылі з боку Ажэшкі. Было дастаткова шматлюдна, па паведамленнях мясцовых журналістаў, абышлося без затрыманьняў. 


Магілёў


Магілёў адзначыўся адзінкавымі акцыямі. У цэнтры места да пачатку маршу былі заўважаныя аўтазакі.


Наваградак


У Наваградку на вежы замка ў нядзелю з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

"Нас шмат, чалавек 60. Забіралі па адным. Потым на плошчу прыехала чалавек 50 міліцыі і начальнік скамандаваў браць усіх. Хто паспеў - разьбегліся, затрымалі чалавек 5", — напісалі чытачы "Нашай Нівы" з Наваградка.


Жабінка


Сотня мясцовых жыхароў вадзіла карагоды пад "Воінаў святла".


Светлагорск


Міліцыя затрымала 8 чалавек на нядзельнай акцыі, паведамляюць "Моцныя навіны".


"Салідарнасць", 18 кастрычніка 2020 р.

 

 

Супраць затрыманых 17 кастрычніка журналістаў распачаты адміністратыўны працэс


Супраць усіх журналістаў, затрыманых 17 кастрычніка, распачаты адміністратыўны працэс, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкама Раман Лашкевіч.

Колькасць затрыманых за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў набліжаецца да 15 тысяч чалавек.

Сёння не менш за 39 чалавек было затрымана ў Менску на студэнцкім маршы. Спіс сабрала "Вясна".

Сёння ж у Жодзіне (Менская вобласць) дзвюх дзяўчат затрымалі за распаўсюд газеты "Народная воля", паведамілі чытачы.

Учора ў Шабанах, Менск, на Акрэсціна забралі двух арганізатараў паказу мультфільмаў для моладзі ў двары, паведамілі чытачы.

Учора ў пасёлку Сеніца Менскага раёна, дзе мясцовыя жыхары збіраюцца вечарамі, каб абмеркаваць апошнія падзеі да разам папіць чаю, адбыўся хапун.

Усяго па стане на вечар 17 кастрычніка ўсяго ў Беларусі за час пратэстаў адбылося, як мінімум, 14 590 затрыманняў.


"Наша Ніва", 18 кастрычніка 2020 р.

 


Затрыманні 18 кастрычніка па ўсёй Беларусі


18 кастрычніка ў Менску і іншых местах Беларусі праходзіць нядзельны Партызанскі марш. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых па ўсёй Беларусі 18 кастрычніка. Спісы абнаўляюцца і дапаўняюцца.

У спісе затрыманых 18 кастрычніка па Беларусі ўжо болей за 150 чалавек.


ПЦ "Вясна", 18 кастрычніка 2020 р.

 


Партизаны дали отпор фашистам!


Только посмотрите, какая атмосфера царила сегодня в Менске!

"Партизанский марш" вновь показал режиму, какая сила кроется в беларусах.

На пользу протесту пошла смена маршрута: насиловикам не удалось разогнать людей — ни ружьями, ни светошумовыми гранатами, ни задержаниями. В какой-то момент лукашисты предприняли попытку устроить хапун в хвосте колонны протестуюших, но беларусы не разбежались. Напротив, колонна развернулась и пошла на лошков-петушков, из-за чего тем пришлось с позором ретироваться.

Обошлось и без обещанных Тертелем провокаций. Видимо, в их драмкружке сегодня выходной.

А мы напоминаем, что у нелегитимного Лукашки осталось 8 дней до объявления Народного Ультиматума.

Требуем, чтобы узурпатор объявил о своем уходе! Требуем остановить насилие! Требуем освободить всех политзаключённых!


Telegram-канал NEXTA Live, 18 кастрычніка 2020 р.

 


Два шэсьці пэнсіянэраў у Менску: апазыцыйнае і праўладнае


У цэнтры Менску 19 кастрычніка прайшлі два маршы: "Марш мудрасьці" з удзелам пэнсіянэраў — прыхільнікаў пераменаў і яшчэ адзін марш — прыхільнікаў Лукашкі.

Удзельнікі абодвух маршаў сабраліся на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Удзельнікаў праўладнай акцыі прывезьлі на плошчу на аўтобусах. Адсюль абодва маршы рушылі па праспэкце Незалежнасьці.

Прыхільнікі Лукашкі дайшлі да плошчы Перамогі ў Менску, усклалі там кветкі і разышліся да аўтобусаў, якія чакалі іх паблізу. Удзельнікі апазыцыйнага "Маршу мудрасьці" прайшлі да плошчы Якуба Коласа. Там іх чакалі валянтэры, якія частавалі пэнсіянэраў гарбатай і печывам. На завяршэньне акцыі яе ўдзельнікі прасьпявалі "Купалінку" і "Муры".

 


У Горадні марш пэнсіянэраў прайшоў без затрыманьняў


Каля 20 гарадзенцаў сабраліся на марш пэнсіянэраў у парку Жылібэра 19 кастрычніка. За імі сачыла міліцыя, але нікога не затрымалі.

Жанчыны і мужчыны сталага ўзросту сабраліся ў цэнтральным парку. Спачатку шпацыравалі, размаўлялі між сабой. Жанчыны сабралі букеты з жоўтага лісьця, некаторыя трымалі чырвона-белыя парасоны, былі ўбраныя ў чырвонае і белае. Яны ня несьлі ніякіх плякатаў ці сьцягоў. У парк прыехаў міліцэйскі мікрааўтобус.

Потым калёна рушыла да ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. За імі сьледам ішлі "людзі ў цывільным", міліцыянты, якія часта прысутнічаюць на вулічных акцыях. Пэнсіянэры гукалі "Жыве Беларусь!". Яны зрабілі некалькі кругоў па парку, па вуліцы Ажэшкі міма ўнівэрсытэту. Збоку іх здымала дзяржаўнае тэлебачаньне. Невядомая дзяўчына, да таго ж, здымала іх на мабільны тэлефон на адлегласьці каля мэтру.

Па маршруце, якім ішоў марш, стаялі аўтобус без пазнакаў і міліцэйская машына. Калі пэнсіянэры пайшлі ў бок аблвыканкаму, з аўтобуса выйшлі каля 20 міліцыянтаў і перакрылі праход на вуліцу Ажэшкі і Савецкую. Тады калёна разьвярнулася назад, і пэнсіянэры разышліся. Марш працягваўся паўтары гадзіны.

Тыдзень таму на першы гарадзенскі марш пэнсіянэраў прыйшлі каля 70–100 чалавек. Тады затрымалі 6 жанчын, адну зь іх з РАУС забралі ў шпіталь з падазрэньнем на інсульт.

 


Роля Васкрасенскага. Як улада спрабуе раскалоць апазыцыю


Цяпер стала больш зразумелай тактыка ўладаў, якую яны рэалізуюць пасьля візыту Лукашкі ў СІЗА КДБ.

Сутнасьць яе ў тым, каб раскалоць пратэстны рух, штучна стварыць нейкі новы цэнтар апазыцыі з палітвязьняў, якія ўдзельнічалі ў той гістарычнай сустрэчы ў турме, і абвясьціць яе канструктыўнай. Гэтая памяркоўная частка апанэнтаў рэжыму павінна заклікаць народ спыніць пратэсты і прыняць удзел у распрацоўцы новай Канстытуцыі.

З 12 удзельнікаў сустрэчы з Лукашкаю вызвалілі пяцёх: Юрыя Васкрасенскага, Дзьмітрыя Рабцэвіча, Ільлю Салея, Віталя Шклярава і Лілію Ўласаву. Вызваленьнем гэта можна назваць толькі ўмоўна. Проста зьмянілі меру стрыманьня. Абвінавачаньні ім ня зьнятыя, яны пад хатнім арыштам. Гэта такі спосаб трымаць людзей на кручку.

Як можна зразумець, пакуль паводле прапанаваных уладамі правілаў гатовы гуляць толькі Юры Васкрасенскі. Дзяржаўныя СМІ спрабуюць ляпіць зь яго прадстаўніка канструктыўнай апазіцыі, згоднай удзельнічаць у працэсе канстытуцыйнай рэформы, а не выходзіць на вуліцу і пратэставаць.

Але атрымліваецца пакуль вельмі груба і непераканаўча. Так адбываецца амаль заўсёды, калі ўлады Беларусі спрабуюць гуляць у якую-небудзь складаную гульню. Іншая рэч — біць дубінкай па галовах. Зразумела і немудрагеліста. А пры складанай гульні трэба ж, каб у яе паверылі.

Пасьля ўсяго, што Васкрасенскі нагаварыў у інтэрвію зь СІЗА КДБ беларускім тэлеканалам, называць яго прадстаўніком апазыцыі неяк дзіўна. Нагадаю, што ён усяляк абліваў брудам праціўнікаў рэжыму, апавядаў, што ўсе яны працуюць за заходнія грошы, асуджаў вулічныя пратэсты, хваліў Лукашэнку. Інакш кажучы, Юры цяпер гаворыць выключна мовай БТ, або, калі заўгодна, КДБ. Цяпер ён такі ж "апазыцыянэр", як Алег Гайдукевіч.

Такім чынам, гульня на раскол праціўнікаў рэжыму пакуль ідзе вельмі дрэнна. Мабыць, зламаць астатніх вязьняў не ўдаецца. Юры Васкрасенскі ў гэтым сэнсе — эксклюзіўны асобнік.

Мабыць, праблема ў тым, што спачатку Васкрасенскага выкарыстоўвалі толькі ў якасьці выкрывальніка праціўнікаў рэжыму. А потым нечакана вырашылі памяняць яму ролю. Але калі ў адным спэктаклі актор выконвае адначасова розныя ролі, то вынікае нейкае глупства. Усё гэта паказвае, што ў рэжысэра відавочны дэфіцыт артыстаў падобнага амплюа.


Валер Карбалевіч


"Радыё Свабода", 19 кастрычніка 2020 р.

 

 

Пенсіянеры сарамацілі афіцэраў-ябацек


У Менску прайшоў Марш мудрасці. У гэты ж час рэжым сагнаў на прымусовы мітынг ябацек.

Пенсіянеры сарамацілі афіцэраў:

— Ганьба! З народам павінны быць, а не з карнікамі! Вы бандытаў абараняеце, а не народ. Ганьба вам! Нас б'юць, а вы?

Відэа апублікаваў тэлеграм-канал "Баста!".

 


У Пінску на знак пратэсту звольніўся суддзя


Аляксей Пацко адмовіўся судзіць людзей паводле палітычных артыкулаў.

Як паведамляе Telegram-канал "Мая краіна Беларусь", у пятніцу быў апошні працоўны дзень на пасадзе суддзі крымінальнай калегіі Аляксея Васільевіча Пацко. Гэта менавіта той адзіны суддзя суда Пінскага раёна і местаа Пінска, які не судзіў людзей паводле "палітычнага" артыкула (23.34 КаАП).

Больш за тое, адразу пасля выбараў Аляксей Васільевіч напісаў заяву пра звальненне, але праз працэдуру прызначэння і звальнення суддзяў у Беларусі (толькі праз указ Лукашкі) яму давялося чакаць адпаведнага распараджэння амаль два месяцы.

"І ў гэты перыяд ён не прыняў ні адной "палітычна матываванай" пастановы, прынцыпова вёў толькі крымінальныя справы, прычым разглядаў справы як свае, так і той судзейскай тройцы, якая ва ўдарным рэжыме займалася рэпрэсіямі ў дачыненні да грамадзянаў-пратэстоўцаў.

У А. Пацко, цяпер ужо былога суддзі, трое маленькіх дзяцей, і нават гэты факт не прымусіў чалавека адмовіцца ад свайго сумлення і рэпутацыі", — піша Telegram-канал.

 


Распрацоўнік World of Tanks перавёз у Кіеў блізу тры сотні супрацоўнікаў з Беларусі


Яшчэ 500 супрацоўнікаў пераедзе ў Вільню.

Паводле інфармацыі СМІ, геймдзеў-кампанія Wargaming перавезла ў Кіеў амаль 200-300 распрацоўнікаў з менскага офіса.

Кампанія Wargaming, распрацоўнік папулярнай гульні World of Tanks, перавезла ў кіеўскі офіс блізу 200-300 супрацоўнікаў. Пра гэта піша профільнае выданне ain.ua са спасылкай на некалькі ананімных крыніц.

Невядома, ці застануцца гэтыя супрацоўнікі працаваць у Кіеве на доўгі час або з часам вернуцца ў Менск, удакладняе выданне. Таксама паведамляецца, што кампанія плануе перавезці яшчэ блізу 500 супрацоўнікаў з сем'ямі ў Вільню.

Усяго ў менскім офісе Wargaming працуе 2 тысячы чалавек. Раней кампанія ўжо разглядала Кіеў як адну з магчымых рэлакацый для пераезду. Як піша "Настоящее время", кампанія разглядала варыянты рэлакацыі супрацоўнікаў у Кіеў, Санкт-Пецярбург, Нікасію.

Адзначаецца, што ў кампаніі выданню інфармацыю не зняпраўдзілі, але і не пацвердзілі яе.

У Wargaming ёсць кіеўская студыя, у якой працуюць амаль 400 чалавек. Офіс кіеўскага філіяла кампаніі знаходзіцца ў цэнтры места на Падоле.


"Хартыя’97%", 19 кастрычніка 2020 р.

 

 

Пенсіянера асудзілі на 18 месяцаў "хатняй хіміі"


Пенсіянера асудзілі на 18 месяцаў "хатняй хіміі" за супраціў АМАПаўцам пры ўзломе дзвярэй у ягоную кватэру.

Суд Заводскага раёна Менска 19 кастрычніка асудзіў 66-рочнага менчука Сяргея Кузняцова па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса — супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, на 1 рок 6 месяцаў "хатняй хіміі".

Пенсіянера абвінавацілі ў тым, што ён пагражаў супрацоўнікам АМАПа нажом, калі тыя ўзломвалі дзверы ў ягоную кватэру пасля таго, як ён патэлефанаваў у міліцыю і папрасіў прыцягнуць Лукашку за абразу Віктара Бабарыкі. Менчуку за гэта стрэлілі ў грудзі з помпавай стрэльбы.

 


Вызваленыя пад хатні арышт застаюцца палітвязнямі


11 кастрычніка з ізалятараў пачалі вызваляць палітычных зняволеных. Меры стрымання былі змененыя сямі палітвязням. Большасць з іх прысутнічалі на сустрэчы з Лукашкаю ў СІЗА КДБ 10 кастрычніка. Так, меры стрымання на хатні арышт былі змененыя адвакату Іллю Салею, паліттэхнолагу Віталю Шкляраву і медыятарцы Ліліі Уласавай. На дадзены момант вызвалены з СІЗА КДБ Юрый Васкрасенскі знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Супрацоўнікі PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч, Юлія Шардыка і Уладзіслаў Міхалап — пад падпіскай аб нявыездзе.

Умовы хатняга арышту трох палітзняволеных суправаджаюцца шэрагам абмежаванняў: ім нельга выходзіць на вуліцу, бачыцца нават з роднымі і сябрамі, карыстацца інтэрнэтам. Праваабаронцы "Вясны" заяўляюць, што пры такіх умовах утрыманне палітычных зняволеных пад хатнім арыштам разглядаецца як у месцы несвабоды. Таму Ілля Салей, Віталь Шкляраў і Лілія Уласава застаюцца ў статусе палітычных зняволеных.

Такім чынам, на дадзены момант у Беларусі 94 чалавекі прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

 

 

Затрыманні ў Беларусі ў панядзелак 19 кастрычніка


У панядзелак 19 кастрычніка ў Менску, Светлагорску, Наваполацку, Баранавічах і Берасці адбыліся затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту.


Светлагорск


Як паведаміла праваабаронца Алена Маслюкова, днём былі затрыманы ўдзельнікі акцыі пенсіянераў Віктар Ахрамчук, Галіна Клімовіч і Валянціна Сідарэнка. У жанчын міліцыянты перапісалі асабістыя дадзеныя і адпусцілі адразу, а Ахрамчука толькі позна ўвечары. Міліцыянты таксама спрабавалі затрымаць актывістку Таццяну Наскову, але гэта не атрымалася. Жанчын выклікалі ў РАУС для складання пратаколаў аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Таксама ўвечары з РАУС вызвалілі Крысціну Малашонак, у якой напярэдадні адбыўся ператрус.

Акрамя таго, Дзмітрый Грышко, якога затрымлівалі напярэдадні і прысудзілі сёння 15 базавых штрафу, затрымалі ізноў да суда.


Наваполацк


Да суда быў затрыманы Аляксей Маліноўскі — ён выступаў на акцыі пратэсту ад "Нафтана". Яго выклікалі ў РАУС па позве, аштрафавалі на 2 базавыя велічыні за ўдзел у акцыі ў верасні (па ч. 1 арт. 23.34 КаАП) і адразу ж затрымалі — ужо па ч. 2 (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства). Таксама пратакол па гэтым артыкуле складзены і на жонку Аляксея.


Менск


Вядома, што пасля "Маршу мудрасці", які праходзіў днём у цэнтры сталіцы, была затрымана жанчына, якая развозіла дамоў удзельнікаў акцыі. Таксама паведамляецца пра затрыманне на праўладным шэсці двух чалавек, якія разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі.

Вобшук прайшоў у кватэры Іллі Глаўко. Была вынята ўся тэхніка, Іллю затрымалі.


Пухавіцкі раён


У вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна быў затрыманы Іван Багдзевіч. Затрымліваць Івана прыехаў бус узброеных амапаўцаў. Яго павезлі ў Менск. Дакладная прычына затрымання не вядома.


Баранавічы


Затрыманы ваенны пенсіянер Ігар Лаўрушчык. За ім прыехалі наўпрост дамоў, да пачатку мітынгу пенсіянераў. Пакінулі ў ізалятары да суда.


Берасце


19 кастрычніка суд Ленінскага раёна Берасця адправіў на дапрацоўку адміністрацыйную справу 63-рочнай пенсіянеркі Алены Гнаўк — яе вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Але пасля суда яе зноў затрымалі — і павезлі ў Ленінскі РАУС.


ПЦ "Вясна", 19 кастрычніка 2020 р.

 

 

Паўлу Севярынцу падоўжылі тэрмін следства яшчэ на два месяцы


Апазіцыйны палітык незаконна знаходзіцца пад арыштам з 7 чэрвеня.

Аднаму з лідараў беларускай апазіцыі, сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлу Севярынцу падоўжылі тэрмін следства яшчэ на два месяцы. Як піша жонка апазіцыйнага палітыка Вольга, тэрмін следства падоўжаны да 20 снежня.

"Пра гэта нават адвакату не паведамілі. Паша напісаў у лісце. Проста выклікалі, зачыталі, без абгрунтавання і тлумачэння. Ён нічога не падпісваў і параіў следчаму напісаць рапарт, каб не ламаць сабе жыццё і не ўдзельнічаць у беззаконні. Следчы прамаўчаў", — піша жонка Паўла Севярынца ў Facebook.

Таксама Вольга Севярынец распавяла аб лістах, якія Павел піша сыну Францішку:

— Сёння даслаў размалёўку. Сабе лісты я спакойна чытаю, а Францішку... сіл бракуе. Але — ніколі, ніколі, ніколі не здавайцеся!

 

 

Сітуацыя ў Беларусі — гэта вялікі пажар на тарфяніку


У кожны момант агонь можа ўспыхнуць зноў у найменш чаканым месцы.

Хоць прайшло ўжо два месяцы пасля выбуху пратэстаў, справакаваных сфальсіфікаванымі прэзідэнцкімі выбарамі, Беларусь не супакойваецца, піша польскае выданне Gazeta Wyborcza (пераклад — unian.net).

Менск змагаецца, хоць астатняя краіна, як здаецца многім, ужо заваяваная. Уласна, прыклад сталіцы і прымушае людзей у рэгіёнах выходзіць на вуліцы таксама. Пакуль пратэсты ў Менску будуць прадаўжацца, людзі на перыферыі таксама будуць на іх раўняцца, не гледзячы на пагрозы арыштамі.

"Але калі хтосьці, гледзячы на змены ў рэгіёнах, думае, што беларусы змірыліся з рэжымам Лукашкі і сітуацыя вяртаецца "да нормы", то гэта глыбокая памылка. Сітуацыю ў Беларусі цяпер можна параўнаць з вялікім пажарам на тарфяніку. На паверхні пажару нібыта і няма: трохі дыму, трохі выпарэнняў... Назіральніку з боку здаецца, што нічога надзвычайнага не адбываецца. Але ўнутры палае агонь, выпальваючы і змяняючы ўнутраную структуру тарфянішча", — піша выданне.

Каб убачыць гэтую нябачную на першы погляд беларускую рэальнасць, не трэба шмат высілкаў. Досыць аднаго невялікага жэсту, нейкай падставы, і незадаволенасць становіцца публічнай. І выражэнне гэтай незадаволенасці адбываецца без аглядкі на тое, што сілавая перавага на баку Лукашкі.

Тое, што ўлада можа падавіць вулічныя пратэсты, але не здольная змяніць стаўленне беларусаў да рэжыму, яшчэ раз пацвердзілася на мінулым тыдні. У чацвер у Горадні лаяльная да Лукашкі арганізацыя "Белая Русь" арганізавала акцыю ў падтрымку АМАП. Некалькі жанчын са сцягамі наведалі казармы сілавікоў. У руках яны трымалі плакат з лозунгам: "Працуйце, браты!", — а таксама два вялікія тарты.

Пачастунак для АМАПаўцаў падрыхтавалі на заказ. На тартах былі надпісы: "Дзякуем АМАПу за цішыню і спакой" і "Вы — наш гонар, разам мы сіла".

— АМАП места Горадні быў крануты. Упершыню такая вялікая група людзей прыйшла падзякаваць работнікам і маральна іх падтрымаць у часы нялёгкай працы, — паведамілі ў прэс-службе сілавой установы.

Але, як выявілася, арганізаваць такую "падзяку" было не проста. Пра гэта распавяла адна з удзельніц акцыі. Ніводная кампанія ў месце не хацела гатаваць торт для АМАПу.

"Мы спрабавалі замовіць торт з дзяржаўнымі сімваламі ў адной з кавярняў Горадні. Нам адмовілі. Давайце ігнараваць гэтую ўстанову!", — напісала жанчына ў адным з чатаў прыхільнікаў рэжыму Лукашкі, паказаўшы, што адмовілася выконваць замову ўстанова пад назвай "Любоў Тартова".

Паведамленне шырока разышлося ў сетцы. Але заклікі да байкоту справакавалі зваротны эфект. Тарты ва ўстанове неўзабаве раскупілі. І нават пасля гэтага да "Любові Тартовай" прыходзілі натоўпы людзей і рабілі заказы.

Жыхары Горадні таксама хацелі б ведаць, хто ўсё ж спёк тарты для АМАП. Але пасля сітуацыі з "Любоўю Тартовай" гэтую інфармацыю зараз трымаюць у таямніцы. Кожная кампанія цяпер разумее, што ўсякая праява лаяльнасці да Лукашкі і АМАП выльецца ў праблемы для бізнэсу. Той факт, што прыхільнікі Лукашкі на фоне спаду пратэстаў у Горадні, вымушаныя ўтойваць свае погляды, шмат кажа аб грамадскіх настроях.

Пажарныя ведаюць, што патушыць пажар на тарфяніку не проста. У кожны момант агонь можа ўспыхнуць зноў у найменш чаканым месцы. Такая ж сітуацыя і з настроямі ў Беларусі. І АМАП са сваімі дубінкамі тут не дапаможа.

 


У трох вышэйшых навучальных установах змянілі рэктараў


У дзвюх сталічных і адной берасцейскай вышэйшай навучальнай установе сёння памянялася кіраўніцтва. Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашкі.

У МДЛУ рэктарам прызначаная Наталля Лапцева (да гэтага ўзначальвала факультэт нямецкай мовы), у БДУКМ — Наталля Карчэўская (была першай намесніцай міністра культуры), БрДТУ — Аляксандр Бахановіч (экс-прарэктар у вучэбнай працы БНТУ).

Адзначым, што змена кіраўніцтва адбываецца на фоне пратэстаў у сталічных ВНУ. Студэнты выходзяць на акцыі кожны дзень.


"Хартыя’97%", 20 кастрычніка 2020 р.

 

 

"Я ня мог маўчаць".
У Пэдагагічным унівэрсытэце імя Танка звольнілі намесьніка дэкана


20 кастрычніка звольнілі намесьніка дэкана па вучэбнай працы факультэту прыродазнаўства БДПУ Мікалая Страху. Афіцыйна — "па згодзе бакоў", паводле звольненага намдэкана — за актыўную грамадзянскую пазыцыю ў сацсетках.

Мікалай Страха працаваў у БДПУ імя Танка з 1998 року, выкладаў геаграфію сусьветнай гаспадаркі і насельніцтва. Ён аўтар больш як 180 навуковых прац, распрацоўшчык дзясятка вучэбных праграм, ягоныя падручнікі зацьверджаныя Міністэрствам адукацыі.

Родам са Століншчыны. Скончыў з адзнакай Берасьцейскі пэдынстытут, спачатку працаваў у "альма матэр". У 1997 роке скончыў юрыдычны факультэт Белдзяржунівэрсытэту — таксама з адзнакай.

Усе іспыты на юрфаку здаваў па-беларуску. У БПДУ таксама доўгі час чытаў лекцыі па-беларуску. Але цяпер, паводле ягоных слоў, на факультэце вучыцца шмат туркмэнскіх студэнтаў, таму давялося выкладаць па-маскалёўску.

Дарэчы, інфармацыя пра яго на афіцыйным сайце БДПУ ня выдалена.


"Умова была такая: альбо ты спынісься,
ня пішаш, выдаляеш пасты, альбо працаваць ня будзеш"


— Гэта пачалося яшчэ ў жніўні. Безумоўна, я ня мог маўчаць, бачачы, што робіцца ў краіне, выстаўляў у сеціве свае пасты, камэнтары ў Facebook, "Аднаклясьніках", "УКантакце". Мяне папярэджвалі: не хадзіце на акцыі, не пішыце, прыбярыце з сацыяльных сетак свае пасты і камэнтары. Потым былі прафіляктычныя выклікі да рэктара, да прарэктараў, бо я працаваў намесьнікам дэкана, — расказаў звольнены выкладчык.

Паводле яго, галоўная "ідэалягіня" ў БДПУ — прарэктарка Сьвятлана Іванаўна Копцева доўга была ў адпачынку, а потым "узялася ўжо ўшчыльную".

— Умовы былі такія: "альбо ты спыняесься, нідзе ня пішаш, прыбіраеш пасты — ты ж пры пасадзе, цябе студэнты чытаюць у сацыяльных сетках. Калі ня спынісься — працаваць ня будзеш", — кажа Мікалай Страха.

Ён не спыніўся. На пачатку кастрычніка выкладчык быў у адпачынку, яго выклікалі і прапанавалі звольніцца па згодзе бакоў. Чаму пагадзіўся?

— Я ж юрыст па другой адукацыі, разумею, што калі не пагаджуся, знойдуць прычэпку, каб звольніць па артыкуле. Не дадуць працаваць там, дзе цябе ня хочуць. Я ж ведаю ўсю гэтую кухню. Пайду на акцыю, забяруць, пасадзяць на 15 сутак. Знойдуць зачэпку. Так пабудаваная наша сыстэма адукацыі, — тлумачыць ён.


Студэнты БДПУ зладзілі акцыю ў падтрымку намесьніка дэкана


19 кастрычніка ў Мікалая Страхі быў апошні дзень адпачынку. Ён вырашыў прыйсьці ва ўнівэрсытэт, каб разьвітацца са студэнтамі. Яго пусьцілі — але толькі ў суправаджэньні кіраўніцтва.

— З суботы заблякавалі мой пропуск ва ўнівэрсытэт. У суботу я павінен быў чытаць лекцыю, але мне ўжо не дазволілі: маўляў, "да студэнтаў вам нельга". А ў панядзелак увайшоў у вучэбны корпус ужо "ў суправаджэньні". Але студэнты зладзілі акцыю ў маю абарону, і мне загадалі тэрмінова пакінуць унівэрсытэт, — кажа пра ўчорашнія падзеі Мікалай Страха.

У фае студэнты сабраліся на акцыю салідарнасьці са звольненым намесьнікам дэкана. Акцыя, як яны паведамілі ў сваім тэлеграм-канале, ператварылася "ў сядзячы пратэст". Потым была сустрэча з кіраўніцтвам.

"Пазьней частка студэнтаў перайшла ў аўдыторыю для дыялёгу з адміністрацыяй, але большасьць засталася на прыступках. З кучы вады, якая лілася з вуснаў Копцевай, стала зразумела, што факт псыхалягічнага ціску на Страху М.Л. яны адмаўляюць. Каму верыць — вырашаць вам", — напісалі студэнты ў сваім тэлеграм-канале і выклалі фатаздымкі.


Дэкан Натальля Навуменка: "Я лічу, што ён сышоў дарма"


Зьвязацца зь першай прарэктаркай Сьвятланай Копцевай нам не ўдалося.

— Увесь дзень яна на нарадзе, — адказвала сакратарка.
Дэкан факультэту прыродазнаўства Натальля Навуменка кажа, што вельмі шкадуе пра звальненьне свайго намесьніка Мікалая Страхі.

— Я лічу, што ён сышоў дарма. Ён напісаў заяву і сказаў, што працаваць больш ня хоча. Я яго ўгаворвала застацца. Ніхто на яго ня ціснуў. У нас зь ім трывалыя добрыя чалавечыя адносіны, дзелавыя — падручнікі зь ім разам рабілі.

Мікалай Леанідавіч — клясны спэцыяліст, і студэнты яго любяць, і аўтарытэт у яго ёсьць. Але ён вырашыў, што нейкія ягоныя прынцыпы супярэчаць нейкім яшчэ прынцыпам. Яго звальненьне сярод навучальнага году стварае шмат праблем. Я паўтараю: я лічу, што ён дарма звольніўся, — кажа дэкан Натальля Навуменка.

Мікалай Страха кажа, што вырашыў пакуль крыху адпачыць.

— Сваякі нармальна паставіліся да майго звальненьня, разумеюць, падтрымліваюць. Я трывалы чалавек, устойлівы псыхічна. Мне ўпікалі, што я, маўляў, зарабляю палітычны капітал, каб зьехаць за мяжу. Але не дачакаюцца. Я нікуды не зьбіраюся зьяжджаць. Ад сваёй пазыцыі я не адступлюся. Жартую: унук некалі запытаецца: "Дзед, а чаму ты не сядзеў?", — разважае Мікалай Страха, які з 20 кастрычніка ўжо не працуе ў БДПУ.

Гэта ня першы выпадак звальненьняў выкладчыкаў ВНУ з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй. Два тыдні таму "па згодзе бакоў" быў звольнены выкладчык Менскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту Арцём Зяцікаў.

 

 

Тэлеграм-канал NEXTA-Live і лягатып NEXTA ў Беларусі прызналі экстрэмісцкімі


Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў Telegram-канал NEXTA-Live (t.me/nexta_live) і лягатып NEXTA экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суду Беларусі.

Тэлеграм-канал NEXTA-Live зьяўляецца найбуйнешым ТГ-каналам на славянскай мове, ён мае амаль 2 мільёны падпісчыкаў.

Судовая справа разглядалася па заяве Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, якое палічыла, што ў інфармацыйнай прадукцыі (відэаролікаў, заклікаў і публікацыяў як ад імя самой рэдакцыі канала, так і падпісчыкаў) ёсьць прыкметы экстрэмісцкай дзейнасьці, а менавіта арганізацыі і публічных заклікаў да ажыцьцяўленьня масавых беспарадкаў.

Паводле рашэньня суду Міністэрства інфармацыі мусіць уключыць Telegram-канал NEXTA-Live і лягатып NEXTA ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, прыняць захады для абмежаваньня доступу да інфармацыйных рэсурсаў, якія зьмяшчаюць аналягічныя найменьні, і іх распаўсюду у беларускім сэгмэнце інтэрнэту.

У МУС патлумачылі, што з гэтага часу апублікаваньне або разьмяшчэньне, у тым ліку спосабам перапосту, інфармацыі з лягатыпам NEXTA або з NEXTA-Live цягне за сабой адміністрацыйную адказнасьць за распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці ці прапагандуе такую дзейнасьць (ч. 2 арт. 17.11 КаАП Рэспублікі Беларусь).

Тэлеграм-канал ужо адрэагаваў на гэтае рашэньне: "Што ж, мы б рады перагарнуць гэтую старонку, але паколькі мы працуем строга ў межах беларускага заканадаўства, будзем цяпер думаць над рэбрэндынгам".

У лістападзе 2019 улады Беларусі прызналі фільм Nexta "Аляксандар Лукашка: крымінальныя матэрыялы" экстрэмісцкім.

 


"Білі рукамі, нагамі, дубінкай, распылілі газ".
Жыхара Фаніпаля затрымалі пры размалёўваньні прыпынку ў бел-чырвона-белае


41-рочнага скульптара з Фаніпаля Дзьмітрыя Чарныша затрымалі 7 кастрычніка, калі ён маляваў на прыпынку ля гораду чырвоную лінію. Яго зьбілі, распылілі газ пры затрыманьні, патрабавалі на камэру прызнацца, колькі яму плацяць і хто арганізатар, а потым прысудзілі 135 рублёў штрафу і 5 сутак арышту, паведамляе "Вясна".

— Усё здарылася а 21-й гадзіне каля Фаніпаля, калі я фарбаваў прыпынак у бел-чырвона-белы колер. У гэты час супрацоўнік мясцовага аддзелу дэпартамэнта аховы выгульваў сабаку. Ён выгульваў свайго сабаку, бо жыве недалёка, але пры ім была балаклава, гумовая дубінка і камэра. Калі ён мяне ўбачыў, то прывязаў сабаку. Пасьля гэтага накінуўся на мяне, а я кінуў у яго слоік з фарбай. Гэты чалавек не прадстаўляўся і быў у цывільнай вопратцы. Потым я пачаў уцякаць, але ён мяне дагнаў, і ў працэсе бойкі ён мяне абліў газам. Падобна, што гэта быў пярцовы газ у балёнчыку, — кажа Дзьмітры Чарныш.

Пакуль Дзьмітры апамятаўся, сілавік выклікаў падмогу: прыехалі два супрацоўнікі аддзелу дэпартамэнту аховы і затрымалі яго. Ён не супраціўляўся, падняў рукі ўверх, але супрацоўнік у цывільным пачаў яго біць рукамі, нагамі і гумовай дубінкай. Потым на яго надзелі кайданкі і павялі да прыпынку, які ён размалёўваў. Там зноў білі, паміж зьбіцьцём уключалі камэры "Дазор" і патрабавалі сказаць: колькі плацяць, хто арганізатар і г.д.

Пасьля гэтага Дзьмітрыя Чарныша даставілі ў РАУС Фаніпаля і перадалі сьледчай групе. З пратаколаў Дзьмітры даведаўся, што супрацоўніка, які яго біў, завуць А.А. Крэсік.

Дзьмітрыя адвезьлі на судмэдэкспэртызу ў Дзяржынск. Сьледчая Людміла Хрушчова распачала праверку правамернасьці дзеяньняў супрацоўнікаў МУС, прызначыла дадатковую судмэдэкспэртызу. У Дзяржынскай бальніцы Дзьмітрыю дыягнаставалі шматлікія сінякі па целе: на сьпіне, сьцягне, жываце, галёнцы.

У РАУС старшая лейтэнантка міліцыі Вольга Лышчэня склала на яго 2 пратаколы: паводле арт. 10.9 (наўмыснае зьнішчэньне альбо пашкоджаньне маёмасьці) і 23.4 КаАП (непадпарадкаваньне службовай асобе). Дзьмітрыю паставілі ўльтыматум: або ён падпісвае пратаколы і яму даюць пяць сутак арышту і штраф, або заводзяць крымінальную справу. Дзьмітры падпісаў пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні.

9 кастрычніка суд Дзяржынскага раёну прызнаў яго вінаватым па двух артыкулах КаАП — 10.9 і 23.4: яго аштрафавалі на 135 рублёў і асудзілі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту. У пастанове суду сказана, што ён пашкодзіў маёмасьць на суму 25 рублёў 73 капейкі, пры гэтым яго дзеяньні ня ўтрымлівалі складу злачынства, а таксама ён "адмовіўся выканаць законнае патрабаваньне супрацоўніка АДА Крэсіка А.А. прайсьці ў службовы аўтамабіль, упіраўся, спрабаваў вырвацца".

 


Ператрус у лідэркі Нацыянальнай моладзевай рады


У генэральнай сакратаркі Беларуcкай нацыянальнай моладзевай рады Ганны Дапшэвічуце дома ідзе ператрус.

Пра гэта паведаміў яе муж Аляксей Мінчонак. Пакуль невядома, што ёй інкрымінуюць.

— Яна на хутары ў Пастаўскім раёне ў вёсцы Вялічкі, — распавёў Аляксей пазьней БелаПАН. — Сёньня да яе прыйшлі зь ператрусам. Была машына з Пастаўскага РАУС і машына зь людзьмі ў цывільным, з транзытнымі нумарамі. Зараз вынесьлі канфіскаваныя рэчы з хаты, самі яны пакуль у хаце. Па словах суседзяў, было відаць, што канфіскавалі кампутар.

Сувязі з жонкай у Аляксея цяпер няма. Ён не выключае, што ператрус можа быць зьвязаны з яе працай. У Менск Ганна Дапшэвічуце не прыяжджала тры з паловай месяцы, у пратэстах дакладна ня ўдзельнічала, але была назіральнікам на выбарах на выбарчым участку ў Лынтупа распавёў Аляксей Мінчонак.

Беларуcкая нацыянальная моладзевая рада — добраахвотны зьвяз беларускіх моладзевых арганізацыяў.

"РАДА" створана ў 1992 роке і афіцыйна зарэгістраваная ў 1997 роке дзеля кансалідацыі дзейнасьці моладзевых арганізацыяў у сфэры прадстаўленьня, прасоўваньня і абароны іх інтарэсаў. "РАДА" зьяўляецца паўнавартасным сябрам найбуйнейшай рэгіянальнай моладзевай плятформы — Эўрапейскага моладзевага форуму.

 


Прайшоў ператрус у маці журналісткі, якая падала заяву ў СК пасьля раненьня


У маці журналісткі Ірыны Арахоўскай прайшоў ператрус.

Як напісала Арахоўская на сваёй старонцы ў Facebook, ператрус адбыўся 19 кастрычніка: "Я праходжу сьведкай паводле арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў). Сьледчая сказала маме, што гэта зьвязана з маёй заявай у СК [Сьледчы камітэт] — 11 жніўня мяне падстрэлілі гумавай куляй падчас здымкаў (на мне была сіняя камізэлька). Паперу маме не пакінулі. Я падала заяву 17 жніўня, і да ўчорашняга дня СК праводзіў праверку, а потым правёў ператрус".


"Радыё Свабода", 20 кастрычніка 2020 р.

 

 

Лукашысты хочуць пайсці ва-банк і сабраць у Менску мега-мітынг


Мяркуючы па паведамленнях чытачоў лукашысты хочуць пайсці ва-банк і сабраць у Менску мега-мітынг. Выглядае, што да раёнаў даведзены план па колькасці ўдзельнікаў, а кіраўнікі на месцах выкручваюцца, каб яго выканаць. Ехаць ніхто асабліва не рвецца, таму на некаторых прадпрыемствах за паездку нават прапануюць грошы.

Вось што напісалі чытачы.

"Отец работает в Молодечно, [назву прадпрыемства мае Рэдакцыя]. Сегодня проходило собрание по поводу провластного митинга 25 октября. "Доведённая" численность от Молодечненского района — 1500 человек. Оплата, как я понял, за счёт организаций".

"Столинский район обязан послать 800 человек. Разнарядка".

"В Столинском [назву прадпрыемства мае Рэдакцыя] председатель профкома объявил, кто желает на выходные поехать на провластный митинг в Менск. Но все, кто присутствовал с рабочих, отказались".

"В Могилёве также собирают работников садиков".

"Филиалы в Могилёвской области ОАО "Булочно-кондитерская компания "Домочай" (гос.предприятие, подчинено Могилёвхлебпрому), в т.ч. районные под совсем слегка прикрытой угрозой увольнения / непродления контракта заставляют ехать 25.10 в Менск на митинг за Лукашку. Руководящий состав (директоры, главбухи, главные инженеры, начальники подразделений) обязаны быть в обязательном порядке".

"Сёння (20 кастрычніка) збіралі ўсіх дырэктараў школ і загадчыкаў дзіцячых садкоў Фрунзенскага раёна Менска. Паведамілі, што 25 кастрычніка адбудзецца мітынг у падтрымку Лукашнкі. Патрабавалі 100% яўкі ўсіх супрацоўнікаў: настаўнікаў, дворнікаў, тэхнічак і г.д. Усяго загадана сабраць 10 000 чалавек ад Фрунзенскага раёна".

"С Витебска 90 человек с СИЗО едет 25.10 принудительно".

"На вілейскім хлебазаводзе прапаноўваюць з'ездзіць на мерапрыемства, абяцаюць заплаціць".

"В Городне по дошкольным учреждениям собирают людей на поездку в Менск 25.10".

"Есть информация, что в воскресенье с Берестя на Менск едёт 4 дополнительных поезда с 72 вагонами в сумме".

"На выходные, скорее всего 25 числа, в принудительном порядке гонят офицеров МЧС из Берестя. Повезут своим автобусом. Сегодня составляли списки".

"Информация от идеёлуха, Новобелицкий район Гомеля. Действительно собирают, как ответ ультиматуму Тихановской, квота с коллектива 200 человек — 20 чел. Причём людям предлагают не говорить про митинг, а говорить, что люди поедут на экскурсию и предлагают взять с собой теплые вещи".

"Лингвогуманитарный колледж Менск. Сказали, все сотрудники должны быть на провластном митинге".

"Мою маму (социальный педагог СПЦ одного из районов Менска) звали, но они всем коллективом отказались".

"На ЗЛИНЕ работаю, собирают по 3 человека с цеха, что-то около 50 с завода, обещают два отгула, из Гомеля вроде полный утренний поезд собираются отправить на митинг 25 октября".

"У Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз паведамілі, што будзе мітынг, і спрабавалі адправіць на яго супрацоўнікаў. Усе адмовіліся".

Так што, магчыма, на гэтых выхадных паўторыцца сітуацыя 16 жніўня, калі два бакі "мерыліся мітынгамі". Тады, нагадаем, лукашысты звезлі 15 тысяч чалавек, а на "Марш свабоды" выйшла да 300 тысяч.


"Наша Ніва", 20 кастрычніка 2020 р.

 


Хроника преследования 20 октября


20 октября преследование людей по политическим причинам в Беларуси продолжается. Правозащитники "Весны" собирают новые факты преследования по всей стране: задержания, обыски и другие формы давления.

Как сообщает "Белсат", в Городне задержан известный активист и музыкант (Mister X) Игорь Банцер. Предположительно, что Банцер проходит по делу об организации или активном участии в массовых беспорядках. "Белсат" пишет о статье 342 Уголовного кодекса.

В квартире мамы журналистки Ирины Араховской 19 октября прошёл обыск. Об этом она сообщила на свой странице в Facebook:

"Вчера в квартире моей мамы прошёл обыск.

Я прохожу свидетелем по ст. 293 [массовые беспорядки]. Следователь сказала маме, что это связано с моим заявлением в СК — 11 августа меня подстрелили резиновой во время съёмки (на мне был синий жилет). Бумагу маме не оставили.

Я подала заявление 17 августа и до вчерашнего дня СК проводил проверку, а потом провёл обыск".

Дополнено. Вечером журналистка сообщила, что её адвокату сказали, что Ирина Ареховская находится в статусе подозреваемой по арт. 293 УК-массовые беспорядки.

Сообщается, что сотрудники милиции проводят дома обыск у генеральной секретарьки Белорусского Национального молодёжного совета Рада Ани Дапшевичуте. Подробности выясняются.

— Анну не забрали. Сейчас проходит обыск в доме на хуторе в деревне Велички. Приехали две машины — одна из Поставского РУВД, вторая — с людьми в штатском. Что хотят, непонятно. Ждём, пока закончится обыск, — рассказал муж Анны Дапшевичуте Алексей Минчонок.

В Менске задержан Андрей Овсянский. Как сообщила его жена, его сразу доставили в Первомайское РУВД, а потом увезли на Окрестина, но в чем конкретно его обвиняют пока неизвестно.

Утром в 9 часов в Менске был задержан Алексей Томилов. К нему пришли сотрудники милиции домой, провели осмотр квартиры и задержали его. Как сообщают его родственники, он получил ранение 11 августа на проспекте Пушкина, после чего находился в больнице. Три недели назад Алексея выписали из больницы, но сегодня задержали. Сейчас он находится на Окрестина.

В Менске днём была задержана Вера Есепчук. Как рассказали её близкие, на 2-ом переулке Кольцова женщину затащили в чёрный тонированный бус два человека в тёмной гражданской одежде и в обычных медицинских масках. Больше данных о ее местоположении нет.

В агрогородке Колодища был задержан Дмитрий Сазанчук и Сергей Яковлев.

В Витебске второй раз за последние дни была задержана Мария Амосович. Её задерживали в воскресенье, 18 октября, с другой девушкой. Они гуляли с букетами цветов по проспекту Фрунзе. По подозрению в "хищении декоративных цветов с городской клумбы" их доставили в Октябрьское РОВД. Там опросили, но отпустили  без протоколов. Сегодня, 20 октября, ей позвонили и попросили прийти в Октябрьское РОВД, но она сказала, что придёт только по повестке. Ей прислали повестку, где было сказано явиться 20.10.2020 к 18:30 в Октябрьское РОВД, так как в отношении неё ведётся административный процесс. Женщина явилась по повестке, но через два часа её увезли в ИВС (на данный момент СИЗО №2 м. Витебска). Известно, что в отношении неё составлен протокол по ст. 23.34 КоАП. Вероятно, завтра над Марией Амосович состоится суд.

Около 21:00 часа 20 октября в Менске возле кольцевой дороги в районе Зелёного Луга силовики задержали несколько человек, которые стояли в Цепи солидарности. Сообщается, что их увезли в двух бусах, некоторых избивали. Правозащитникам "Весны" сообщили, что среди задержанных — Александр Табаков.

Также в Менске задержан Андрей Лукин, участник группы LAUDANS, после концерта в районе улицы Ангарской. Об этом сообщила в Facebook его жена Вероника. По её словам, сейчас Андрей находится в одном из РУВД.

Около 23 часов стало известно, что в Городне у председателя совета Союза поляков в Беларуси Анжелики Орехво дома проводится обыск, пишет "Белсат". В рамках какого дела — пока не уточняется.


ПЦ "Вясна", 20 кастрычніка 2020 р.

 

 

Салон прыгажосці ў Горадні нагадаў пра Народны ультыматум


Салон прыгажосці ў Горадні нагадаў сваім кліентам пра Народны ультыматум і папярэдзіў, што з 26 кастрычнiка далучаецца да Агульнанацыянальнага страйку.

"Нашыя неверагодныя кліенты!

26 кастрычніка наш салон не працуе. Але ж, спадзяемся, што нашыя паслугі вам і неспатрэбяцца, т.ш. вы таксама застанецеся ў хаце.

Сустрэнемся ўжо ў Новае Беларусі!", — гаворыцца ў аб'яве.

Патрабаванні Народнага ультыматуму:

1. Лукашка сыходзіць.
2. Гвалт на вуліцах спыняецца цалкам.
3. Усе палітвязні выходзяць на свабоду!


"Хартыя’97%", 21 кастрычніка 2020 р.

 


"Што ў мяне забіраюць палову пэнсіі, ён не сказаў".
Ніна Багінская адказала на словы Лукашкі пра яе


Актывістка Ніна Багінская зьняпраўдзіла словы Лукашкі, быццам яна "працавала ў ахове Зянона Пазьняка".

— Гэта ён кажа, каб апраўдаць сваю ахову, у якой тысяча чалавек. А ў Пазьняка ніколі не было аховы, былі сябры, якія зь ім сустракаліся, часам ішлі побач. Я была сябрам тагачаснай партыі БНФ, але калі ў ёй адбыўся раскол, дык адразу папярэдзіла аднадумцаў, што ня буду прыхільніцай толькі пазыцыі Пазьняка, а буду падтрымліваць ўсіх, хто змагаецца за дэмакратыю, мову і нашы сымбалі. Вось гэта і раблю як магу, — сказала Ніна Багінская.

Паводле Ніны Багінскай, Лукашка пра яе зноў сказаў няпраўду.

— Гэта ягоная бяда — ілжывасьць ува ўсім. Ён нібыта мяне пахваліў за адданасьць поглядам. Але не сказаў, што ў мяне палову пэнсіі ужо каторы рок забіраюць (для аплаты шматлікіх штрафаў. — "Р.С."). Хіба гэта не рэпрэсіі? Ужо каторы год я не плачу за транспарт, але цяпер простыя пасажыры пазнаюць, вітаюць, выказваюць падтрымку, дык і кантралёрам сорамна мяне чапаць.

Яна назвала "двудушшам" распараджэньне Лукашкі "не забіраць Багінскую з плошчаў".

— Ён добра ведае мой узрост, што за 70 рокаў, і тое, што ў мяне хранічная хвароба, у мяне бываюць прыступы, вось нядаўна перад маршам выклікалі хуткую. Дык гэта міліцыянты грошы берагуць, калі не чапаюць мяне на плошчах, бо потым ад праблем не ацярэбісься, толькі і ўсяго.

Паводле Ніны Багінскай, сымбалем пратэстаў яе зрабілі журналісты і самі пратэстоўцы, найперш моладзь, а Лукашка, як мяркуе актывістка, зайздросьціць людзям, якія маюць сапраўдную, а не фальшывую папулярнасьць.

— Хай ня хваліць Багінскую, гэта народ супраць яго падняўся. Наша цудоўная моладзь пачала аднаўляць нашы нацыянальныя сымбалі, сьцяг і Пагоню, нарабіла сьцягоў ва ўсіх раёнах, нарабіла сувэніраў, паўсюль вывешвае бел-чырвона-белыя сьцягі. Гэта значыць, што вернецца і беларуская мова, безь якой ня будзе незалежнасьці і ўлады народу. Таму — Жыве Беларусь!, — сказала Ніна Багінская ў камэнтары.

 


Яшчэ двух музыкаў асудзілі за дваровы канцэрт у Менску.

Па 15 сутак кожнаму 


Суд Заводзкага раёну Менска асудзіў удзельнікаў гурту Laudans за выступ у раёне вуліцы Ангарскай. Раней за такі ж імправізаваны дваровы канцэрт былі пакараныя Аляксандар Памідораў і Ўладзіслаў Наважылаў.

Рашэньне ў адносінах удзельнікаў калектыву Андрэя Лугіна і Алены Палачанскай агучыла судзьдзя Настасься Осіпчык — па 15 сутак кожнаму.

Музыкаў затрымалі адразу пасьля выступу ўвечары 20 кастрычніка, ноч яны правялі ў ізалятары на Акрэсьціна. Абодвух абвінавацілі ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Міліцыянты засьведчылі, што бачылі ў слухачоў "сымболіку".

19 верасьня там жа пасьля канцэрту былі затрыманыя і асуджаныя рок-музыкі Аляксандар Памідораў і Ўладзіслаў Наважылаў. Яны атрымалі па 8 сутак арышту.

 


У Горадні на рок-музыку завялі крымінальную справу за вулічны пэрформанс


Прадстаўніка гарадзенскага андэграўнду Ігара Банцэра затрымалі 20 кастрычніка. Ён падазраваны паводле крымінальнай справы аб хуліганстве.

Ігар Банцэр — лідэр стрыт-панкавага гурту Mister X. Яму 40 рокаў, жанаты, двое дзяцей. Сёлета падчас пратэстаў ён тройчы адседзеў за ўдзел у мітынгах, агулам 18 дзён, мае сплаціць штраф.

Як расказала жонка Банцэра Анжаліка Арэхва, да іх у кватэру прыйшлі двое міліцыянтаў каля 6-й гадзіны ранку 20 кастрычніка, нехта яшчэ заставаўся на сходах.

— Нібыта забраць яго да сьледчага. Казалі, што ён нібыта хаваецца. Хоць ён не хаваўся. Заўсёды па вуліцы нармальна хадзіў, ні ад кога ня бегаў, — кажа Арэхва.

Прычын затрыманьня жонка спачатку не разумела. Ігар дачакаўся адваката і паехаў разам зь ім. Потым стала вядома пра затрыманьне на тры гадзіны "да высьвятленьня нечага".

Увечары таго ж дня жонка даведалася, што заведзеная крымінальная справа па артыкуле 339 "Хуліганства". Банцэр — падазраваны. Пакуль ён застаецца пад вартай на 72 гадзіны.

Вядома, што нагодай для справы стаў адзін з вулічных пэрформансаў Банцэра, калі ён станцаваў перад міліцыянтамі, зьняўшы майткі.


Падчас ператрусу забралі ноўтбук


Каля 10-й гадзіны вечара 20 кастрычніка ў кватэру Банцэра і Арэхвы прыйшлі зь ператрусам. Ігара не прывозілі. Што шукалі, не казалі. Ператрус ішоў нядоўга. Урэшце забралі ноўтбук Ігара. У сям’і растуць сын і дачка 8 і 10 рокаў. Яны прачнуліся, калі па тату прыйшлі, але з пакоя не выходзілі.

— Яны ўсё разумеюць, не малыя ўжо. Яго ж затрымлівалі і на суткі садзілі, таму яны ведаюць. Тату яны любяць. Таму для іх гэта незразумела, за што, чаму. Учора сядзелі ціхенька ў пакоі, не выходзілі, баяліся. Гэта таксама для іх стрэс, канечне, — кажа маці.

Анжаліка думае, што мужа затрымалі празь ягоную актыўную грамадзянскую пазыцыю.

— Вядома, чаму гэтыя пэрформансы ўсе былі, праўда? Ігар актыўна выказваўся на тэму таго, што адбываецца ў краіне цяпер. Пэрформансы даўно былі, але чамусьці цяпер вырашылі прыцягнуць яго да адказнасьці, — кажа яна.


Вэрсія міліцыі


Паводле вэрсіі міліцыі, 5 верасьня 40-рочны гарадзенец знаходзіўся ў адной з забаўляльных установаў Горадні на вуліцы Горкага. Калі ён выйшаў на вуліцу, то ўбачыў там машыну міліцыі, падышоў да лабавога шкла і пачаў дэманстраваць геніталіі.

Дзеяньні мужчыны бачылі наведвальнікі забаўляльнай установы, зьнялі на відэа і выклалі ў адзін з тэлеграм-каналаў. Крымінальную справу завялі па артыкуле "Хуліганства".

 


Супраць жыхаркі Жодзіна, якую ўдарыў міліцыянт,

пачалі адміністрацыйны працэс 

 

13 верасьня міліцыянт ударыў па твары жыхарку Жодзіна Наілю Гусакову, якая здымала на відэа яго і іншых супрацоўнікаў. Ад удару жанчына звалілася на зямлю.

У міліцыі тлумачылі, што супрацоўнік ужыў сілу "для самаабароны". Сьледчы камітэт на тры месяцы падоўжыў праверку, але тым часам на жанчыну ўжо склалі пратакол і будуць судзіць за ўдзел у акцыі.

Інцыдэнт адбыўся на паркоўцы ля гандлёвага цэнтрe "Элегант". Наіля Гусакова стала сьведкай таго, як супрацоўнікі міліцыі спынілі машыну, якая пасігналіла на знак салідарнасьці з мінакамі.

Каля машыны сабраліся міліцыянты, супрацоўнікі ДАІ і кіроўца ў ярка-блакітнай куртцы. Людзі абураліся, патрабавалі адпусьціць. Наіля выскачыла наперад, каб зьняць тое, што адбываецца.

Далейшае, прызнаецца яна, стала поўнай нечаканасьцю: міліцыянт у кепцы і чорнай масцы, нацягнутай амаль да вачэй, раптам ударыў яе — ды так, што тая ўпала на зямлю. Ніхто так і не патлумачыў паводзіны афіцэра, не прынёс ёй прабачэньні.

У той жа дзень разам з адвакатам яна прыйшла ў Сьледчы камітэт, каб пакінуць заяву па факце ўжываньня сілы супрацоўнікам міліцыі. Нядаўна праверку падоўжылі на тры месяцы.

У той жа час Наіля атрымала паведамленьне, што ў дачыненні да яе распачаты адміністрацыйны працэс паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Што да інцыдэнту, у міліцыі рукапрыкладзтва свайго супрацоўніка сьпісалі на "самаабарону".

— Экіпаж ДАІ праводзіў разбіральніцтва па факце парушэньня ПДР. Нечакана з натоўпу выйшла жанчына і накіравалася да супрацоўніка міліцыі. Наблізіўшыся, яна рэзка накіравала камэру тэлефона яму ў твар. Той выказаў здагадку, што сьледам будзе ўдар. Імгненнай рэакцыяй было прымяненьне фізычнай сілы для самаабароны, — патлумачылі ў МУС.

У ведамстве адхілілі просьбу пагаварыць пра інцыдэнт з жодзінскім маёрам міліцыі, які ўдарыў жанчыну. Там лічаць, што камэнтар і без таго "вычарпальны".

 

 

У Беларусі ўжо 102 чалавекі прызнаныя палітвязьнямі


Сёньня праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ 9 чалавек, якіх улады абвінавацілі ў "масавых беспарадках" і "групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак". Гэта:

Сяргей Брыль,
Андрэй Папоў,
Павал Нядбайла,
Сяргей Ляжэнка,
Дзьмітры Івашкоў,
Юры Бялько,
Дзьмітры Ластоўскі,
Яраслаў Збароўскі,
Дзяніс Болтуць.

 


Мікола Статкевіч у няволі. Але чаму?


Ён не прызнаны вінаватым ні ў чым. Яго затрымалі 31 траўня, 8 ліпеня абвінавацілі ў "падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак", 30 ліпеня пачалі справу за "падрыхтоўку да масавых беспарадкаў"...

...і з таго часу, кажа адвакат, не праводзіцца ніякіх сьледчых дзеяньняў.

 


Ля мэтро "Ўсход" разагналі "ланцуг салідарнасьці"


Менск. Каля 13:30, перадае чытач, ля мэтро "Ўсход" разагналі "ланцуг салідарнасьці" і, падобна, затрымалі дзьвюх жанчын

Паводле чытача, на акцыі былі журналісты, за імі гналіся байцы АМАП. Але ад СМІ не было ні навінаў пра акцыю, ні навінаў пра затрыманьне карэспандэнтаў.

Калі ведаеце, што там адбылося, або калі маеце фота і відэа іншых палітычных акцыяў, пішыце нам.

 


На мэдыка, параненага падчас затрыманьня, склалі ў турме трэці пратакол


У Магілёве на мэдыка Андрэя Вярбіцкага, параненага падчас затрыманьня, склалі ў турме трэці пратакол за ўдзел у пратэстах. На дадатак да ўжо прысуджаных Ленінскім раённым судом Магілёва 26 дзён арышту яму пагражае яшчэ 15.

Суд па новым пратаколе заплянавалі на 26 кастрычніка. Вярбіцкага затрымалі 27 верасьня, калі сілавікі ўжылі спэцсродкі для разгону акцыі пратэсту "Народная інаўгурацыя". Яму разьбілі твар, расьсеклі лоб. Тры дні ён ляжаў у шпіталі.

 


Пасьля "выбараў прэзыдэнта" зь Беларусі зьехалі больш за 13 тысяч чалавек


Больш за 13 тысяч беларусаў выехалі ва Ўкраіну, Польшчу, Літву і Латвію, паведаміў кіраўнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Паводле яго, ва Ўкраіну зь верасьня зьехалі каля 3 тысяч чалавек. "Мы зрабілі разьбіўку па ўсіх катэгорыях грамадзян, улічылі, колькі непаўналетніх, пэнсіянэраў, непрацоўных. На тэрыторыю Польшчы быў самы вялікі ўезд — каля 10 тысяч чалавек. Латвія і Літва — значна менш. Вобразна кажучы, ня больш за 500 чалавек выехалі ў гэтыя дзьве краіны", — цытуе яго БелТА.

Аляксей Бягун адзначыў, што ведамства адсочвае сытуацыю з улікам прэферэнцыяў для беларусаў ад некаторых дзяржаваў. На ягоную думку, "сытуацыя не крытычная і не наносіць сур’ёзнай шкоды нацыянальнай бясьпецы", улады "не адчуваюць значнай страты працоўных нацыянальных рэсурсаў".

Прадстаўнік МУС таксама ня лічыць, што падзеі ў Беларусі справакавалі выезд беларускіх грамадзян, бо гэта "ў сваёй большасьці працоўная міграцыя".

— Можа, пэўныя асобы, якія ставілі сваёй мэтай ужо досыць даўно пераехаць на сталае месца жыхарства ў іншыя краіны, выкарыстоўвалі гэты ўнутрыпалітычны крызіс, каб зьвярнуцца з хадайніцтвам у кампэтэнтныя органы Літвы ці Польшчы аб атрыманьні статусу ўцекача, і вельмі часта стваралі так званую інфармацыйную карцінку, каб пацьвердзіць, што зьяўляюцца ахвярамі за свае палітычныя погляды, — сказаў Бягун.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 4 кастрычніка падпісаў указ аб прыцягненьні спэцыялістаў зь Беларусі ў краіну. Згодна з дакумэнтам, прадпрымальнікам і спэцыялістам падаўжаюць тэрмін часовага знаходжаньня, спрашчаюць атрыманьне віду на жыхарства, аптымізуюць тэрмін атрыманьня дазволаў на працаўладкаваньне для IT-адмыслоўцаў. Амбасадара Ўкраіны ў Менску Ігара Кізіма праз гэты ўказ ужо выклікалі ў МЗС Беларусі і ўручылі ноту.

Латвійскае агенцтва інвэстыцыяў і разьвіцьця яшчэ ў канцы жніўня стварыла каманду, якая разглядае заяўкі ад беларускіх кампаніяў і прапануе варыянты пераезду.

Польшча і Літва таксама прынялі захады для падтрымкі беларусаў. Плян Літвы прадугледжвае дапамогу ахвярам рэпрэсіяў, навучаньне беларусаў у літоўскіх унівэрсытэтах, спрашчэньне атрыманьня візаў і інтэграцыі на рынку працы Літвы.

У дасьледаваньні парталу Tut.by адзначаецца, што паводле статыстыкі МУС летась зь Беларусі зьехаў 9061 чалавек, пры гэтым амаль палова, больш за 4 тысячы, у Расею, прыкладна паўтары тысячы — у Польшчу, 1200 — у Літву.

Аднак статыстыка розных беларускіх ведамстваў адрозьніваецца. Паводле Белстату, летась за мяжу зьехалі прынамсі 20 тысячаў грамадзянаў Беларусі. МУС тлумачыць, што ўлічвае толькі працоўных мігрантаў, якія маюць легальныя працоўныя кантракты.

Літва дазволіла з гуманітарных прычынаў прыехаць у краіну 507 грамадзянам Беларусі, зь іх 139 беларусаў ужо ў Літве, а 34 папрасілі прытулку, паведамляе Delfi.


"Радыё Свабода", 21 кастрычніка 2020 р.

 

 

Каардынацыйная рада мае план дзеянняў для пратэстоўцаў


У Каардынацыйнай рады ёсць план дзеянняў на выпадак, калі Лукашка не выканае ўльтыматум Святланы Ціханоўскай, але раскрываць яго пакуль не будуць, заявілі падчас прэс-канферэнцыі сябры прэзідыума КР Павел Латушка і Вольга Кавалькова.

— Калі мы Лукашке раскажам усё, што плануем зрабіць, гэта не будзе сюрпрызам для нелегітымнай улады, таму давайце набяромся цярпення. Адпаведная праграма дзеянняў адпрацаваная яшчэ на мінулым тыдні, яна адобрана ўсімі лідарамі ініцыятыў, структур, якія ўяўляюць грамадзянскую супольнасць Беларусі, і, у першую чаргу, штабам Святланы Ціханоўскай. [...]

Улада павінна разумець, што колькасць гэтых дзеянняў будзе нарастаць. Да агульнанацыянальнай забастоўкі рыхтуюцца ўсе сілы грамадзянскай супольнасці, — адзначыў Латушка.

 


Супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў збіраюць на праўладны мітынг


Нам працягваюць паступаць паведамленні з розных кропак Беларусі аб тым, што супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў звозяць на праўладны мітынг у нядзелю.

"Моя мама работает в ясли-сад №296 м. Менска. У них начальство от "Белой Руси" сгоняет на "пикник" в это воскресенье. Обязательно с огромным красно-зёленым флагом".

"Здравствуйте, мою подругу принуждали идти досрочно голосовать, но она отказалась. В итоге ей пригрозили увольнением. Через пару месяцев она сама оттуда захотела уволиться. И представьте, что её уговаривали остаться, потому что никакого человека на её место нет. Это я к тому, что сейчас принуждают идти на митинги под угрозой увольнения, но при этом непонятно, почему люди боятся сказать нет".

На "Рэмаўтадоры" "пробовали пугать увольнением, но не получилось. У нас и так особо работать некому".

"Ясли-сад №100 м. Менска. Заведующая Иванова Наталья Васильевна по одному вызывает в кабинет сотрудников и угрозами заставляет идти подчинённых на воскресный провластный митинг".


"Белсат", 21 кастрычніка 2020 р.

 


Міліцыя фарміруе народныя дружыны, якія могуць прымяняць сілу


У дапамогу міліцыі фарміруюцца народныя дружыны — пра гэта практычна адначасова паведамілі дзяржаўныя тэлеканалы.

Ці шмат ужо народу запісалася, не сказана, але пяць чалавек у масках і з чырвонымі павязкамі ў сюжэце АНТ выглядаюць пераканаўча. "Свайго роду ініцыятыва з месцаў, занадта ўжо дасталі малойчыкі, якія перакрываюць дарогі і паляць пакрышкі", — тлумачыць СТБ, для чаго гэта ўсё.

Наколькі паспяхова ідзе рэанімацыя старой практыкі мы, магчыма, даведаемся ў хуткай будучыні. Але яшчэ нядаўна дружыннікі дапамагалі міліцыі. Праўда, гаворка тады не ішла пра "малойчыкаў" і пакрышкі. АНТ адзначае, што да актывістаў з чырвонымі павязкамі ахвотна далучаюцца маладыя беларусы. Некаторыя нават звязваюць жыццё з органамі ўнутраных спраў. Ёсць бонусы (адгул, матэрыяльнае стымуляванне), але, адзначае канал, гэта не галоўнае: ідуць па закліку сэрца.

Бяруць у дружыну з 18 рокаў.

Чым канкрэтна будуць займацца грамадзянскія памочнікі міліцыі ў цяперашніх рэаліях, складана нават уявіць. Але фармальна статус дружынніка вызначаны Законам аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку. Да асноўных функцый добраахвотнай дружыны аднесена "ахова грамадскага парадку, жыцця і здароўя грамадзян і іх уласнасці", прафілактыка, забеспячэнне бяспекі руху і інш.

Там напісана, што можна і чаго нельга цывільнаму. Напрыклад, забаронена: ажыццяўляць дзейнасць, аднесеную да кампетэнцыі пракуратуры, СК, органаў унутраных спраў — чытай, усіх праваахоўных органаў.

 


Да фотакора "Новага Часу" прыходзлі з вобшукам.
Пры гэтым кажуць што яна сведка па справе


Сёння па месцы прапіскі нашага фотакора Ірыны Арэхоўскай у кватэру яе мамы прайшлі з вобшукам.

Маме Ірыны сказалі, што дзяўчына праходзіць сведкам па артыкуле Крымінальнага кодэкса аб масавых беспарадках — гэта арт. Пры гэтым 11 жніўня Ірыну падчас працы фотакарэспандэнтам падстрэлілі гумавай куляй, з гэтай нагоды яна напісала заяву ў СК.

Адбылося гэта ў раёне станцыі метро "Спартыўная". На Ірыне ў той момант была сінія камізэлька з надпісам "Прэса". 14 жніўня Ірына звярнулася ў 6-ю лякарню, дзе зафіксавалі сляды ад кулі, пасля чаго ёй патэлефанавалі з Фрунзенскага РУУС: маўляў, не хацелі б вы напісаць заяву на амапаўца, які вас параніў? Ірына напісала заяву 17 жніўня.

Пасля падачы заявы Ірына атрымлівала толькі паведамленне аб тым, што праверка па яе справе працягваецца. І вось 19 кастрычніка прыйшлі з вобшукам.

Следчы паведаміў адвакатцы Ірыны, што пакуль яна праходзіць як "сведка".

 


У Беларусі больш палітвязняў, чым у нацысцкай Германіі

 

У Беларусі ў тры разы больш палітвязняў, чым у нацыскай Германіі, звярнуў увагу тэлеграм-канал Пратэсты ў свеце. У нашай краіне больш за 1,17% ад усіх беларусаў сядзіць у турмах па палітычных справах. У нацысцкай Германіі гэты паказчык быў 0,3% (у пераліку на 100 тыс.грамадзян).


"Новы Час", 21 кастрычніка 2020 р.

 


Мікіту Ігнацюку за пару гадзін беларусы сабралі 20 000 рублёў


Мікіту Ігнацюку, які сфатаграфаваўся з дэталлю ад вадамёта і стаў падазраваным па справе за "беспарадкі", літаральна за пару гадзін беларусы сабралі 20 000 рублёў на аплату паслуг адваката.

Цяпер бацька Мікіты можа не прадаваць для гэтага свой вясковы дом.


"Наша Ніва", 21 кастрычніка 2020 р.

 


Генпракуратура прапануе ўвесці грамадскія работы


Генпракуратура прапануе ўвесці ў Адміністрацыйны кодэкс новы для Беларусі від адказнасці — грамадскія работы. Пакараны будзе выконваць іх без аплаты ў вольны час, тэрмін можа быць ад 8 да 60 гадзін.

 

У БХМД канваіраў пакінулі без крэслаў: гісторыя з "Тэлеграма" пацвердзілася


Па "Тэлеграме" другі дзень гуляе гісторыя пра тое, як дактары не далі крэслаў канвойным міліцыянерам, якія вартавалі збітага мужчыну. Больш за тое: адзін з дактароў, убачыўшы міліцыянераў, стаў на калені тварам да сцяны, з рукамі за галавой, і сказаў: "Кажуць, так можна чацвёра сутак стаяць".

Да паведамлення прымацаванае фота экрана з анамнезам: маўляў, пацыент скардзіўся, што 18 кастрычніка, у дзень вялікага пратэставага маршу, яго збілі супрацоўнікі міліцыі.

Гісторыя падобная на матывацыйны фэйк. А згаданы ў анамнезе мяшок на галаве прымушае сумнявацца ў ёй яшчэ больш. Бо ў гэтым няма сэнсу: людзі расказваюць, як іх збіваюць пры затрыманні і без усялякіх мяшкоў. А такіх выпадкаў, каб чалавека вазілі па Менску з мяшком на галаве, у перыяд пасля выбараў амаль не было.

Аднак, нягледзячы на ўсе сумневы, у нас атрымалася пацвердзіць, што гісторыя адбылася ў сапраўднасці.

У Лякарні хуткай медыцынскай дапамогі нам пацвердзілі, што загадчык аддзялення і міліцыянеры сапраўды паспрачаліся пра крэслы. Мы даведаліся імёны медыкаў, якія так выказалі свой пратэст.

— Там былі настроены іх [міліцыянераў. — "Эўрарадыё"] наогул вытурыць, але не атрымалася. Крэслы пазабіралі, каб яны не сядзелі. Міліцыянеры нават выклікалі свайго начальніка, які туды прыязджаў і разбіраўся. Чалавека, якога прывезлі міліцыянеры, медыкі вырашылі не аддаваць і трымаць да апошняга, каб ён зноў не трапіў ім у рукі, — расказвае медык.

Па словах фельчара хуткай дапамогі, якая мае зносіны з супрацоўнікамі БХМД, абстаноўка там цяпер напружаная.

— Цяпер ідуць рэпрэсіі. У БХМД кіраўніцтва складае спісы тых, хто ходзіць "за апазіцыю", каб з імі не працягваць кантракт. Там цяпер на іх ідзе ціск па поўнай, — расказвае доктар.


Тых, хто падаў, забівалі: як АМАП здзекаваўся з беларусаў


Медыкі з БХМД яшчэ ў жніўні аднымі з першых выказаліся пра жорсткае збіццё і траўмы пратэстоўцаў, з якімі ім давялося сутыкнуцца на працы.
Таксама медыкі БХМД выразна пазначалі сваю пазіцыю, выходзячы на мірныя акцыі супраць гвалту і ў знак салідарнасці з народам. Некаторыя медыкі пасля акцый пратэсту былі затрыманыя і асуджаныя.


"Эўрарадыё", 21 кастрычніка 2020 р.

 


Вчера Суд Центрального района м. Менска признал канал "NEXTA-Live"
и его логотип экстремистскими


Вчера Суд Центрального района м. Менска по инициативе ГУБОПиК МВД  признал канал "NEXTA-Live" и его логотип экстремистскими материалами и приказал ограничить к ним доступ и распространение в Беларуси

МВД пугает, что "репост, информации с логотипом NEXTA или с NEXTA-Live влечёт за собой административную ответственность за распространение, изготовление, хранение, перевозку информационной продукции, содержащей призывы к экстремистской деятельности или пропагандирующей такую деятельность (ч.2 ст.17.11 КоАП Республики Беларусь)".

Псоле этого NEXTA провёл ребрендинг, переименовав канал с NEXTA Live на НЕХТА Live, а второй канал с NEXTA в НЕХТА.

За вчера @nexta_live покинуло около 25 000 подписчиков, тогда как стандартно, после пика подписок отписывалось около 4000-5000. Судя по почасовой статистике сегодня ожидается подобный отток. Отток с второго по популярности беларуского канала @nexta_tvза вчера составил более 10 000 подписчиков.


"Беларускі Тэлеграм", 21 кастрычніка 2020 р.

 


Неонацисты в беларусском парламенте?


Многие видели вчера репортаж на ОНТ, в котором анонсируется создание некой промаскалёвской партии "Союз". Госпропагандисты браво вещают, что "новая партия может появиться до конца года" и даже приводят цитаты из её программы. Очень оптимистично, с учётом того, что за последние 20 лет в Беларуси не зарегистрировано ни одной новой партии. Регистрация "Союза" будет крайне интересным случаем. И не потому, что сторонникам сдачи суверенитета дадут регистрацию за два месяца, в чём Павлу Северинцу с его БХД (которые как раз отстаивают независимость) отказывали с 2007 года семь раз. Интересно другое: впервые со времён немецкой оккупации в Беларуси может появиться неонацистская партия.

Чтобы в этом убедиться, достаточно взглянуть на биографию её лидера и идейного вдохновителя Сергея Луща. Свою политическую карьеру он начал в правой секте "Схорон еж Словен", на логотипе которой красуется свастика. Потом возглавил движение "Румол", которое ставило своей целью "воспитание общемаскалёвского патриотизма в среде беларусской молодежи". Данная организация собирала вокруг себя ультраправых фанатов, скинхедов, казаков-черносотенцев и прочих батюшек со свастиками. Понятно, о каком "патриотизме" там шла речь.

Трудно себе представить, чтобы подобные персонажи получили возможность вести в Беларуси официальную политическую деятельность, в то время как популярные в народе умеренные политики остаются в тюрьмах. Но факт остаётся фактом — государственные СМИ уже во всю пиарят Луща и его "партию". Заявление о регистрации "Союза" появилось за день до визита в Менск кремлёвского эмиссара — узурпатор явно пытается угодить Масковии. Впрочем, сомнительно, чтобы беларусы поддержали таких откровенных маргиналов. На этом примере мы в очередной раз видим, что Лукашка не гнушается даже нацистами, а суверенитет для него — всего лишь разменная монета.


Telegram-канал НЕХТА Live, 22 кастрычніка 2020 р.

 

 

"Уплыў звонку відавочны", — кіраўнік Службы зьнешняй выведкі Масковіі ў Менску


Дырэктар Службы зьнешняй выведкі Масковіі Сяргей Нарышкін па выніках сустрэчы з Лукашкаю заявіў пра неабходнасьць захаваньня стабільнасьці ў Беларусі.

Нарышкін лічыць відавочнымі спробы зьмяніць уладу звонку. Пра гэта ён заявіў журналістам.

— Што тычыцца ўплыву звонку, ён відавочны. І мы гэта бачым і ў Масковіі. Бачаць і нашыя калегі з Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. Гэты ўплыў, па-першае, не бескарысьлівы. Мы бачым імкненьне неканстытуцыйнымі мэтадамі паспрабаваць зьмяніць існуючы лад, палітычную ўладу, — сказаў Нарышкін на тэлеканале "Беларусь 1".

Ён выказаў упэўненасьць, што для Беларусі важная стабільнасьць, а рэформа Канстытуцыі дасьць адказы на многія пытаньні.

Сёлета ў верасьні Нарышкін неаднаразова камэнтаваў падзеі ў Беларусі, у якіх, зь ягонага гледзішча, "выразна прасочваецца заходні сьлед".

— Акцыі пратэсту ад самага пачатку носяць добра арганізаваны характар і каардынуюцца з-за мяжы. Паводле наяўнай інфармацыі, і ў цяперашніх падзеях у Беларусі ЗША адыгрываюць ключавую ролю, — заяўляў ён.

Паводле Нарышкіна, выкарыстоўваюцца "самыя брудныя мэтады для разгойдваньня сытуацыі ў Беларусі".

— У працы з апазыцыяй амэрыканцы ссоўваюць фокус увагі на павышэньне актыўнасьці яе сілавога крыла зь ліку радыкальных нацыяналістаў. Дзярждэпартамэнт разгарнуў працу, каб падключыць да пратэставых выступаў экстрэмісцкія элемэнты. "Змагары за абноўленую Беларусь" праходзяць падрыхтоўку ў Польшчы, Грузіі, ва Ўкраіне і ў краінах Балтыі пры ўдзеле інструктараў з ЦРУ і Пэнтагону, — казаў ён.

Нарышкін дадаў, што Захад бесцырымонна ўмешваецца і ў рэлігійную сытуацыю ў Беларусі, імкнучыся сутыкнуць прадстаўнікоў праваслаўнай і каталіцкай галін хрысьціянства.

 

 

МУС: Пратэсты ў Беларусі перарастаюць у "тэрарыстычныя пагрозы"


Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні тэлеграм-каналу Міністэрства ўнутраных спраў. Там жа прыводзіцца відэакамэнтар начальніка ўпраўленьня крымінальнага вышуку УУС Менаблвыканкаму Аляксандра Копішава.

— Апошнім часам радыкальны пратэст пачынае пераходзіць у тэрарыстычныя акты. Так званыя мірныя актывісты пачалі падпальваць адміністрацыйныя будынкі і прыпаркаваныя побач зь імі аўтамашыны. 8 кастрычніка пры дапамозе самаробнага выбуховага прыстасаваньня быў зьдзейсьнены падпал адміністрацыйнага будынку пракуратуры ў Жодзіне, — адзначыў міліцэйскі чыноўнік.

Паводле Копішава, супрацоўнікі крымінальнага вышуку і Сьледчага камітэту выйшлі на 31-рочнага жодзінца, які затрыманы на падставе падазрэньня ў злачынстве і зьмешчаны ў ІЧУ Жодзінскага ГУУС. Сілавікі асабліва падкрэсьліваюць, што мужчына "неаднаразова быў заўважаны на мірных акцыях пратэсту".

— Акрамя таго, быў учынены падпал адміністрацыйнага будынку Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз Салігорску, а таксама службовага і асабістага аўтатранспарту на паркоўцы пракуратуры. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку праводзяць сьледчыя дзеяньні дзеля пошуку вінаватых, — працягнуў прадстаўнік УУС Менаблвыканкаму.

Ён запэўніў "радыкальна настроеных грамадзян", што ніводнае злачынства не застанецца беспакараным. І спаслаўся на "справу гонару для кожнага супрацоўніка праваахоўных органаў".


"Радыё Свабода", 22 кастрычніка 2020 р.

 

 

У гарадзенскага дзіцячага госпісу забіраюць памяшканне


З Гарадзенскім дзіцячым госпісам імя Святога Губерта ў аднабаковым парадку скасавалі дамову аб арэндзе памяшкання. Пра гэта 22 кастрычніка даведалася дырэктарка госпісу Вольга Вялічка. Яна атрымала адпаведны ліст за подпісам намесніцы галоўнага ўрача Другой гарадзенскай дзіцячай паліклінікі Ірыны Голуб.

З ліста вынікае, што госпіс мусіць вызваліць памяшканне да 23 снежня гэтага году, бо плошча патрэбная паліклініцы для арганізацыі працы ў цяжкіх эпідэміялагічных умовах.

— Мы наагул нічога не разумеем, аб якіх складаных эпідэміялагічных сітуацыях можа ісці гаворка, калі паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя ў нас нязначны прырост па захварэлых у параўнанні з іншымі краінамі? Якія складаныя эпідсітуацыі прагназуе паліклініка ў снежні? — здзіўляецца дырэктарка госпісу Вольга Вялічка.

Юрысты спрабуюць абскардзіць скасаванне дамовы арэнды, бо іншае памяшканняў для працы госпісу знайсці праблематычна. У 2019 роке Вольга звярталася да гарадскіх уладаў з просьбаю выдаць ім памяшканне, аднак, улады гэтую просьбу не задаволілі.


Вобшук у дзіцячым госпісе


У госпіс у той жа дзень прыйшлі супрацоўнікі Упраўлення Дэпартаменту фінансавых расследаванняў, папрасілі супрацоўнікаў госпісу адчыніць усе пакоі, каб правесці агляд у межах праверкі ў дачыненні да кіраўніцтва і супрацоўнікаў госпісу па фактах заніжэння падаткаў і ўхілення ад аплаты сумаў падаткаў.

Пры госпісе валанцёры цалкам бясплатна шылі сродкі індывідуальнай абароны для лекараў пад час пандэміі. Месяц таму месцкія ўлады забралі памяшканне для працы валанцёраў, якое яшчэ некалькі месяцаў таму самі ім выдалі паводле загаду гарадзенскага мэра Мечыслава Гоя. Калі госпіс згубіць асноўнае памяшканне, то ў арганізацыі застанецца толькі псіхалагічны цэнтр для бацькоў, пры адной з гарадзенскіх цэркваў.


Чым займаецца госпіс?


Гарадзенскі дзіцячы госпіс імя Святога Губерта працуе ўжо 13 рок. Зараз арганізацыя дапамагае каля 7 дзясяткам сем’яў з цяжкахворымі дзецьмі, у якіх анкалагічныя, генетычныя ці паталагічныя захворванні. Супрацоўнікі госпісу аказваюць медычную, псіхалагічную, сацыяльную дапамогу такім сем’ям.

Дырэктарка госпісу Вольга Вялічка кажа, што праблемаў з падаткаплатніцтвам не мае. Затое мае актыўную грамадзянскую пазіцыю. Напярэдадні яна была затрыманая падчас дваровай сустрэчы, правяла ноч у ІЧУ і атрымала штраф рашэннем суда.

 

 

"Адміністратыўка" за групавы фотаздымак.
Mіліцыя палюе на магілёўскіх "партызан"


Пратэст у Магілёве перайшоў ад нядзельных маршаў у цэнтры гораду да актыўнасці на раёнах. Жыхары Магілёва сталі ладзіць сустрэчы з аднадумцамі, рабіць фота пад час спатканняў. Супрацоўнікі міліцыі распачалі на іх паляванне. Вышукалі і затрымалі ўжо прынамсі дзве вялікія групы "партызан".

19 кастрычніка жыхары мікрараёну "8 цагляны" рабілі сумесныя фотаздымкі на фоне заводу "Ліфтмаш". Адразу пасля фотасесіі міліцыя затрымала ўсю групу – 9 чалавек. Людзей даставілі ў Ленінскі РАУС, дзе на іх склалі пратаколы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах паводле ч.1, арт.23.34 КаАП, канфіскавалі іхныя мабільныя тэлефоны і большую частку групы змясцілі ў Ізалятар часовага ўтрымання да суда.

— Мы паехалі рабіць прыгожае фота ў падтрымку магілёўца Андрэя Вярбіцкага, якога вельмі жорстка затрымалі падчас мірнага шэсця, збілі, а пасля арыштавалі на 26 содняў паводле двух пратаколаў.У нас быў плакат з надпісам "Я/МЫ Андрэй Вярбіцкі" і маскі-фатаграфіі ягонага твару. Таксама мы мелі парасон моднай у гэтым сезоне бела-чырвонай афарбоўкі. Мы проста сфатаграфаваліся і разышліся па машынах, каб ехаць дадому. І тут невядомыя людзі перагарадзілі нам дарогу, хутка наблізіліся, адкрылі дзверы і запатрабавалі прайсці ў іх мікрааўтобус для далейшага разбору. Фізічную сілу ў дачыненні нас не ўжывалі, — узгадвае ўдзельніца фотасесіі Наталля Машук.

Затрыманых прывезлі ў Ленінскі РАУС, дзе паставілі ўздоўж калідора да сцяны. Міліцыянты запатрабавалі пакласці перад сабой на падлогу разблакаваныя мабільныя тэлефоны. Адна жанчына — Наталля Ксяндзова не хацела гэтага рабіць і яе павялі на размову.

— Я не адчуваю сябе вінаватаю. Я не разумею, які менавіта закон я парушыла, проста фатаграфуючыся са сваімі знаёмымі. Мне ў пратакол запісалі, што я выказвала нязгоду з вынікамі выбараў на масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве, я не разумею, як гэта суадносіцца з фота ў падтрымку Андрэя Вярбіцкага.

Наколькі я ведаю, за групавую фатаграфію затрымліваць не павінныя, таму складанне пратаколу ў адносінах да сябе лічу незаконным. Зараз відавочна, калі маеш пры сабе прадметы, якія спалучаюць белы і чырвоныя колеры, насіць белую або чырвоную вопратку — гэта ўжо нейкае правапарушэнне, за гэта могуць затрымаць. Мне гэта не падабаецца, — кажа жанчына.

Наталлю адпусцілі з РАУС, бо яна мае непаўналетняе дзіцё, а таксама даглядае да бацькам з першаю групай інваліднасці. Адпусцілі таксама і пенсіянерку Галіну Плавінскую. Жанчыны лічаць, што на рашэнне — каго адпусціць, а каго везці ў ізалятар магло ўплываць і тое, ці бачылі чалавека на аператыўным відэа з магілёўскіх акцыяў пратэсту.


Суды над удзельнікамі фотасесіі


5 чалавек з групы, у якой была Наталля (1 мужчыну і 4 жанчыны), да суда ўсё ж такі адвезлі ў ізалятар на 72 гадзіны. Сярод іх быў Павел Гарох. 22 кастрычніка ягоную справу разгледзеў суд Ленінскага раёну Магілёва.

— Я не ведаў, што групавы фотаздымак можа лічыцца несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам, на якое трэба браць дазвол у гарвыканкаме. 19 кастрычніка я сустрэўся са сваімі суседзямі, каб зрабіць фотаздымак у падтрымку Андрэя Вярбіцкага. Я і рабіў той фотаздымак, каб пасля скінуць яго сваім знаёмым. Я не асацыяваў гэта з масавым мерапрыемствам, — сказаў Павел на судзе.

З адміністрацыйнага пратаколу Гароха вынікае, што іх групавы фотаздымак прызнаны несанкцыянаваным пікетам, а плакат "Я/МЫ Андрэй Вярбіцкі" і парасон з белымі і чырвонымі секцыямі — апазіцыйнай сімволікай.

Суддзя Таццяна Касцюк з суда Ленінскага раёну Магілёва прысудзіла Паўлу Гароху штраф Br 270, як удзельніку несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Да суда Павел правёў амаль 3 содняў у ізалятары часовага ўтрымання.

Іншую ўдзельніцу фотасесіі Валерыю Чэпікаву на суд не прывезлі, а судзілі праз скайп. Чэпікавай інкрымінавалі 2 эпізоды: фотасесія 19 кастрычніка і ўдзел у мірным маршы 13 верасня. Суддзя Наталля Панасенка прысудзіла ёй Br 540 штрафу.

— У міліцыі абяцалі, што нас адпусцяць. Але ў выніку затрымалі да суда. Міліцыянтаў вельмі цікавілі фотаздымкі на нашых тэлефонах. А той самы фотаздымак на фоне Ліфтавага заводу так ніхто і не ўбачыў, акрамя супрацоўнікаў міліцыі. Гэта проста жудасна, што нас судзілі проста за фотаздымак, — сказала Валерыя Чэпікава на выхадзе з Ізалятару часовага ўтрымання.

Сёння суд Ленінскага раёну Магілёва таксама разгледзеў дзве справы затрыманых у раёне Казіміраўкі 19 кастрычніка. Затрымалі толькі тых, хто фатаграфаваў – Канстанціна Строгіна і Станіслава Агароднікава. Сёння суд Ленінскага раёну прызнаў іх вінаватымі ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і прысудзіў 8 содняў арышту Агароднікаву і 10 базавых велічыняў штрафу Строгіну.

Жыхары Магілёва ўжо не ў першы раз выказваюць салідарнасць з Андрэем Вярбіцкім праз фотаздымкі, бо лічаць яго незаконна асуджаным. Вярбіцкага моцна збілі пры затрыманні 27 верасня, пасля чаго арыштавалі на 26 содняў па 2ум пратаколам. 26 кастрычніка, калі ён мусіць выйсці з ізалятара, яго чакае трэці суд за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Раней у Магілёве ўжо затрымлівалі групу людзей, якія сабраліся на раёне, каб запусціць белыя і чырвоныя папяровыя караблікі. 10 кастрычніка ў пасёлку Ямніцкі міліцыя затрымала 13 чалавек, усіх прывезлі ў Ленінскі РАУС для складання пратаколаў па ч.1. арт.23.34 КаАП. Траіх чалавек суд пастанавіў арыштаваць, а іншыя яшчэ чакаюць сваіх судоў за намер пусціць караблікі.

Жыхары Магілёва працягваюць збірацца на сваіх раёнах для таго, каб пазнаёміцца і абмеркаваць апошнія навіны. Ад Магілёўскіх праваабаронцаў паступіла інфармацыя, што 21 кастрычніка міліцыя прыехала на адну такую сустрэчу і перапісала звесткі ўсіх прысутных.


Вольга Васільева


"Белсат", 22 кастрычніка 2020 р.

 


Ці прымуць улады новую Канстытуцыю без рэферэндуму, не спытаўшы ў беларусаў?


Існуе варыянт прыняцця Канстытуцыі без правядзення рэферэндуму. Пра  гэта заявіў суддзя Канстытуцыйнага суда Аляксандр Марыскін 22 кастрычніка.

На пасяджэнні круглага стала "Канстытуцыйная рэформа ў Беларусі: новыя магчымасці развіцця краіны" суддзя Канстытуцыйнага суда Аляксандр Марыскін распавёў, што новая канстытуцыя можа быць прынятая і без рэферэндуму, паведамляе naviny.media.

Аляксандр Марыскін адзначыў, што цяпер паўстала пытанне пра неабходнасць унясення змяненняў у Канстытуцыю. "У самой Канстытуцыі запісана, што першы, другі, чацвёрты і восьмы раздзелы змяняюцца толькі шляхам рэферэндуму". А што да астатніх раздзелаў Канстытуцыі, іх можа змяніць парламент, адзначыў суддзя.

— Ёсць, праўда, яшчэ варыянт, пра які мала кажуць, ён звязаны з магчымасцю прыняцця, я падкрэсліваю, новай Канстытуцыі. У самой Канстытуцыі гаворыцца, што новая (хоць там і няма такога слова) Канстытуцыя можа быць прынятая ў звычайным парадку без правядзення рэферэндуму. Таму гэта справа парламента, прэзідэнта, якім шляхам ісці і якія змены ўлічваць, — растлумачыў Марыскін.


"Новы Час", 22 кастрычніка 2020 р.

 


Улюбёны гурт АМАПа адмовіўся даваць канцэрты для сілавікоў


Гурт "Тяни-Толкай" падпісаў адкрыты ліст супраць гвалту.

Больш за 1500 беларускіх аўтараў пакінулі свае подпісы пад адкрытым лістом, сярод патрабаванняў якога — спыніць гвалт з боку сілавікоў. Сярод прозвішчаў падпісантаў — удзельнікі гурта "Тяни-Толкай", аўтары гімна "Алмаза", заўсёднікі канцэртаў МУС і АМАП, піша сайт tuzinfm.by.

— Я не разумею, як такое магло здарыцца, і як такое можа быць. Я проста ў шоку. На сёння нам прыходзілі прапановы выступіць, я сказаў, што гэта абсалютна выключана. Такіх песень мы не спяваем пакуль, — заявіў у інтэрв'ю адзін з удзельнікаў гурта.

— 9-11 жніўня перавярнула ўсё з ног на галаву. Я патэлефанаваў многім знаёмым, ветэранам, якія ўжо на пенсіі, яны мне нешта там тлумачылі, але я не разумею, як так можна... Гэта ж свае, людзі, — распавёў музыка гурта "Тяни-Толкай".


"Хартыя’97%", 22 кастрычніка 2020 р.

 

 

Зьявілася інфармацыя пра скасаваньне нядзельнага мітынгу ў падтрымку Лукакі ў Менску


Праўладны нядзельны мітынг, на які ў Менск мелі намер звозіць цягнікамі і аўтобусамі людзей з усёй краіны, можа не адбыцца.

Бюджэтнікі і працаўнікі прадпрыемстваў паведамляюць, што ім кажуць, што акцыі на гэтыя выходныя ў сталіцы Беларусі скасоўваюцца.

Рэдакцыя парталу атрымала дзясяткі паведамленьняў пра адмену мітынгаў — як у нядзелю, так і ў суботу. Сярод прычын — масавая адмова людзей ад падобных паездак і распаўсюд каранавірусу.

Арганізацыям гандлю таксама далі "адбой" і паведамілі, што ня трэба ставіць намёты каля стэлы і Палацу спорту ў гэтыя выходныя.

У Фэдэрацыі прафсаюзаў, якая разам зь іншымі арганізацыямі выступала заяўнікам на праўладныя мітынгі, пакуль не камэнтуюць сытуацыю.

 


"Мэгамітынг" за Лукашку скасавалі нібыта праз каранавірус.
Былі зьвесткі, што яго байкатуюць у рэгіёнах


Заплянаваны на 25 кастрычніка ў Менску праўладны мітынг "у падтрымку міру, дабра і росквіту Беларусі" скасавалі.

"Галоўная прычына — у складанай эпідэміялягічнай сытуацыі ў краіне. Улады берагуць насельніцтва, разумеюць, што другая хваля каранавірусу набірае абароты, таму асьцерагаюцца рэзкага росту захворваньня. Усім ахвотным наведаць мерапрыемства — пакуль адбой", — цытуе "Наша Ніва" афіцыйнае паведамленьне.

У штаб-кватэры Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі наўпрост не пацьвердзілі, ці сапраўды мітынг скасаваны, параіўшы пачакаць інфармацыі на сайце.

У "Белай Русі" журналістам паведамілі, што паводле інфармацыі, якую яны маюць, мітынгу ня будзе, яго скасавалі. Зь якой прычыны, там ня ведаюць.

— Мы прымаць у ім удзел ня будзем. Арганізатарамі зьяўляюцца прафсаюзы, тут ня мы лякаматыў, прафсаюзы афармлялі на сябе дазвол, трэба пытаць іх, — сказалі ў "Белай Русі". Высьветліць лёс мітынгу пакуль не ўдалося ні ў ФПБ, ні ў Менгарвыканкаме — там не адказваюць тэлефоны.

Агенцтва БелТА тым часам паведаміла, што Лукашка ня ёсьць прыхільнікам правядзеньня ў Менску маштабнага мітынгу. Ён патлумачыў, што на гэты мітынг з усёй краіны захацелі прыехаць шмат людзей — каля 250–300 тысяч. І яго хвалюе пытаньне бясьпекі.

— Я сёньня пазваніў прэм'ер-міністру і кажу: Раман Аляксандравіч [Галоўчанка], зьбяры людзей, губэрнатараў і іншых, парайцеся. Ня трэба ў Менск зьбіраць людзей. Гэта будзе каляпс. Мы паралізуем цалкам Менск.  <...>

Чалавек едзе Бацьку падтрымаць, але ён жа Бацьку хоча і пабачыць. А як ён пабачыць? Я думаў, выступлю на Кастрычніцкай плошчы. Ну 15 тысяч мяне пабачаць.  <...>

І галоўнае — мы не гарантуем бясьпеку людзей. Вось што галоўнае. Мы ўжо атрымліваем гэтую інфармацыю. Гэта мяне насьцярожвае. Я не баюся, але мяне насьцярожвае. Адзін выбух недзе ў натоўпе, і людзі пачнуць ціснуць, як на Нямізе, — сказаў Лукашка.

Яшчэ адной прычынай ён назваў каранавірус.

— Старыя, яны рвуцца, мы іх не ўтрымаем. Яны ўсе могуць заразіцца. І ў нас будзе яшчэ большы ковід, чым у краінах навокал.

Таму мая думка на сёньняшні дзень — нельга, ня трэба нам зьбіраць людзей. Пераб'ёмся. Чаго нам прыпадабняцца да іх? Я, вядома, вельмі ўдзячны грамадзкім арганізацыям, прафсаюзам нашым, што яны не пабаяліся вылучыць гэтую ініцыятыву. Але за 3-4 дні, пакуль гэта ўсё разгортвалася, я прыходжу да высновы, што нам нельга рызыкаваць людзьмі.

Лукашка прапанаваў перанесьці масавае мерапрыемства на вясну, калі будзе цёпла, і сабраць там усіх ахвотных.

Раней паведамлялі, што людзі ў рэгіёнах адмаўляюцца ехаць на праўладную акцыю, адпаведна не ўдаецца сабраць патрэбнай колькасьці мітынгоўцаў. Тым часам сцэны на праспэкце Пераможцаў і на плошчы Незалежнасьці дэмантавалі.

Плянавалася, што акцыя стартуе ў нядзелю а 14-й гадзіне каля стэлы "Менск — места-герой", пасьля чаго ўдзельнікі шэсьцем рушаць да плошчы Незалежнасьці, дзе анансаваўся выступ Лукашкі.


"Радыё Свабода", 23 кастрычніка 2020 р.

 

 

Лукашка спалохаўся лёсу Чаўшэску?


Нядзельны мітынг у Менску ў "падтрымку" Лукашкі сарваўся. Мерапрыемства афіцыйна скасаванае.

Менчукі звярнулі ўвагу на дэмантаж сцэн каля стэлы "Менск — места-герой" і ля Дома ўрада. 25 кастрычніка гэтыя месцы павінны былі стаць галоўнымі пунктамі збору людзей на акцыі за дзейную ўладу.

Але мітынг не адбудзецца: афіцыйная прычына — нібыта перашкодзіў каранавірус. Напраўду, верагоднай прычынай стала масавая адмова людзей удзельнічаць у праўладным мітынгу. Гэтаму было шмат сведчанняў у працоўных калектывах. Скасаванне мітынгу за Лукашку — яшчэ адна тактычная перамога штодзённых пратэстаў у Беларусі.

Мітынг таксама мог быць скасаваны праз боязь Лукашкі паўтарыць лёс румынскага дыктатара Чаўшэску. У сацыяльных сетках было шмат сведчанняў таго, што звезеныя на мітынг бюджэтнікі могуць пачаць дэманстрацыю супраць узурпатара.

Нагадаем, што ў гісторыі ўжо былі падобныя выпадкі. Мітынг 21 снежня 1989 року стаў апошнім для румынскага дыктатара Чаўшэску, хоць і збіраўся ўладамі ў яго падтрымку. Чаўшэску на мітынгу паспеў прамовіць толькі некалькі фраз перад тым, як яго голас патануў у гуле і крыках, удзельнікаў дэманстрацыі. З натоўпу спачатку даносіўся здзеклівы свіст і шып, затым пачуліся крыкі "Далоў!" і "Пацук!". Мітынг скончыўся рэвалюцыяй, якая прывяла да звяржэння і пакарання дыктатара.

 


Андрэй Саннікаў: Рэжым Лукашкі дажывае астатнія дні


Вызваленне ад яго вызваліць велізарную энэргію ўнутры краіны.

Лідар грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў выступіў на канале "Форум Свабоднай Расеі". Вядоўца Дзмітрый Сямёнаў пагаварыў з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі пра сітуацыю ў нашай краіне.

Сайт Charter97.org публікуе стэнаграму інтэрв'ю.

— Днямі стала вядома пра тое, што з СІЗА былі вызваленыя паліттэхнолаг Віталь Шкляраў, а таксама сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Лілія Уласава. Тыднем раней былі вызваленыя яшчэ два палітвязні. Гэта намёкі Лукашкі на тое, што ён гатовы да нейкага дыялогу, ці што гэта ўсё значыць?

— Увогуле, гэта працяг тых спектакляў, якія Лукашка разыгрывае ўжо цягам 26 рокаў свайго панавання. Ён цяпер спрабуе стварыць нейкую фэйкавую групу для "дыялогу".

Але з ім ужо дыялог ніхто не хоча весці: яму выстаўлены ультыматум, каб ён сыходзіў са сваёй пасады. Таму гэта проста сутаргі. Да таго ж, мы ведаем, як людзей апрацоўваюць, як людзей ламаюць. Вось, напрыклад, нейкі Васкрасенскі — чалавек, які выйшаў — відавочна падпісаў паперы пра супрацоўніцтва. Мы праходзілі гэта не раз, неаднаразова. Шкада гэтых людзей, але гэта не мяняе сітуацыю. Нічога падобнага да рэальных перамоў апазіцыі і рэжыму, а ў гэтым выпадку народа і рэжыму, я не кажу пра Лукашку, пакуль не адбываецца.

— Гэтыя вызваленні пачалі адбывацца пасля той самай сустрэчы ў СІЗА КДБ, калі Лукашка сустрэўся з шэрагам арыштаваных, сярод якіх былі Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі. Вы, напэўна, нядрэнна ведаеце псіхалогію самога Лукашкі і псіхалогію ягнай наменклатуры. Наогул, адкуль, як і чаму нарадзілася ідэя вось гэтай вось сустрэчы?

— Я не ведаю, мне гэта неяк нецікава. Гэта была сустрэча тэрарыста з закладнікамі. Увогуле, размаўляць там закладнікам не было пра што. Закладнікам прапаноўвалі пісаць даносы на сваіх калег, на сваіх сяброў, так я гэта ўспрымаю.

Адкуль з'явілася гэтая ідэя — я не ведаю. Магчыма, маскалёўскія прапагандысты (стаяць за гэтым — рэд.), якія сёння ўмешваюцца ў нашы ўнутраныя справы і працуюць на рэжым Лукашкі без сораму і сумлення. Я думаю, што гэта рэальная інтэрвенцыя, рэальнае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі. Магчыма, яны падказалі.

Такі стыль — гэта стыль расейскай прапаганды, крамлёўскай прапаганды. Не ведаю, гэта мне не цікава. Нічога істотнага за гэтым няма. Гэта ніяк не спрыяе развязанню крызісу найвастрэйшага крызісу ў Беларусі, самага вострага за ўвесь час панавання Лукашкі.

— Пасля сустрэчы стала вядома пра тое, што Сяргею Ціханоўскаму дазволілі пагаварыць з жонкай Святланай Ціханоўскай праз тэлефон. Стала вядома, што ён заклікаў не змяншаць абароты, а дзейнічаць яшчэ больш жорстка. Атрымліваецца Лукашка не дасягнуў сваёй першапачатковай мэты, якую ставіў?

— Вядома, не дасягнуў, гэта ўсім зразумела! Разумееце, мае месца нейкая паралельная рэальнасць, у якой Лукашка спрабуе жыць, за якую спрабуе трымацца. Ён чагосьці канструюе там, што зусім не цікава і не ўспрымаецца людзьмі. Таму ніякай мэты ён не дасягнуў, людзі паставілі яму ультыматум. Святлана Ціханоўская, жонка Сяргея, пасля таго, як ён запатрабаваў быць больш жорсткім, агучыла Народны ультыматум, які сапраўды падтрыманы народам. І гэтыя сутаргавыя спробы трымацца ва ўладзе з дапамогай групкі сілавікоў супраць народа яшчэ больш заводзяць усю гэтую групку ў нявыкрутку. Тут ужо не толькі Лукашка, але і ўсе гэтыя маскарадныя людзі, якія збіваюць мірных дэманстрантаў, таксама знаходзяцца ў гэтай запрэжцы. І патонуць яны ўсе разам са сваім гаспадаром.

— А чаму, дарэчы, тыя ж самыя Ціханоўскі і Бабарыка пагадзіліся прыйсці на гэту сустрэчу? Калі я напачатку даведаўся пра гэтую навіну, мне спачатку падумалася, што ў іх не было выбару. Але, як высветлілася на прыкладзе той жа Марыі Калеснікавай, выбар у іх усё ж быў.

— Мы не ведаем дакладна, што адбывалася там. Я мяркую, што ім увогуле не казалі, што гэта будзе за сустрэча. Я мяркую, што ў іх асабліва выбару і не было. Зразумейце, я там быў, і я ведаю, што такое "ўсялякі рух", як той казаў. "Усялякі рух" — гэта добра. Калі кудысьці вядуць загадкава — трэба згаджацца і потым арыентавацца на месцы. Нічога страшнага, што яны пайшлі на сустрэчу, але таго, што яны там гаварылі — мы не ведаем. Я спадзяюся, што яны выказалі досыць жорсткія патрабаванні ў твар Лукашку. Адпускаюць сёння толькі тых, што падпісвае абавязанні аб супрацоўніцтве.

— Давайце зараз пагаворым пра пратэсты ў Беларусі. Вось ужо 3-ці месяц ідуць акцыі пратэсту і, як паказвае кожная нядзеля, па-ранейшаму няма змяншэння колькасці ўдзельнікаў. На ваш погляд, як памянялася Беларусь і як памянялася самасвядомасць беларусаў? Цяпер шмат хто кажа пра такую не характэрную раней з'яву, як салідарнасць на ўзроўні мікрараёнаў. Нейкія можна яшчэ назваць новаўвядзенні, якія праяўляюцца знізу?

— Усё памянялася кардынальна, я б сказаў. Нацыя зрабіла проста квантавы скачок і стала сапраўды народам, стала сапраўды беларусамі і заняла самае яркае, самае прыкметнае месца ў свеце. Дзякуючы ўсім гэтым мірным пратэстам, нежаданню паддавацца на правакацыі.

Правакацый стае. У адной з іх прызнаваўся і сам Лукашка: ён рыхтаваў спаленне штаба Ціханоўскай. Там адбыліся нейкія збоі. Рыхтаваліся і ахвяры сярод пратэстоўцаў. Там усё адно працуе гэтая група забойцаў, якая нічога не можа зрабіць з мірнымі пратэстамі, бо, каб задзейнічаць свае самыя брудныя сцэнары, трэба ўсё ж, каб людзі паддаваліся на правакацыі. Але на правакацыі людзі не паддаюцца.

Тое, што адбылося ў нядзелю — гэта быў яшчэ адзін выбітны шматтысячны пратэст. Больш за сотню тысяч выйшлі па ўсёй краіне. У Менску памянялі маршрут нечакана. Пакінулі ў дурнях усю гэтую грувасткую тэхніку, усіх гэтых шаломаносцаў, шчытаносцаў.

Сапраўды, набывае новыя формы і дваровы супраціў. Мы бачым, наколькі яркім стала афармленне гэтых пратэстаў. Не толькі ў раёнах цяпер з'яўляюцца свае сцягі на базе нашага нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга, але і ў дварах, у асобных людзей, у легендарнай Ніны Багінскай ёсць свой сцяг.

Гэта сапраўды вельмі вялікая заваёва, якая змяніла Беларусь і якая паказала, што ў Лукашкі наогул няма ніякай падтрымкі. Яе і не было, але цяпер гэта ярка прадэманстравана людзьмі праз ахвярнасць, мужнасць, асабістую мужнасць. Можна цяпер казаць пра сусветную з'яву, якая адбываецца ў Беларусі.

— Мы ўжо ў пачатку згадвалі пра тое, што ўчора вызвалілі Лілію Уласаву. Але да ўчорашняга моманту атрымлівалася так, што практычна ўсе лідары Каардынацыйнай рады былі альбо ў турме, альбо за мяжой. На ваш погляд, ці патрэбны пратэстоўцам сёння нейкі лідар ці нейкая інстытуцыя арганізацыі?

— Пратэстоўцы самі здольныя арганізоўвацца. Тое, што цяпер выпускаюць людзей — гэта вядома добра, але дрэнна, што іх выпускаюць пасля сур'ёзнай апрацоўкі. Я зараз чакаю вызвалення 4-х чалавек: Паўла Севярынца, Мікалая Статкевіча, Віктара Бабарыкі і Сяргея Ціханоўскага.

Вось гэта — лідары, якія змогуць паўплываць на сітуацыю істотна. Гэтага мы дамагаемся ўсе разам, пастаянна гаворым пра неабходнасць вызвалення ўсіх лідараў, у тым ліку тых, якія прадстаўляюць нашу грамадзянскую кампанію "Эўрапейская Беларусь": Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Андрэя Войніча.

Але тыя чатыры, якіх я назваў, павінны рэальна паўплываць на сітуацыю. Таму мы патрабуем жорсткіх санкцый. Не проста нейкіх візавых абмежаванняў, а эканамічных, фінансавых, гандлёвых санкцый. Прывязаных толькі да аднаго патрабавання: неадкладнае вызваленне ўсіх палітвязняў. Вось так працэс бы зварухнуўся з мёртвага пункту. А тое, што лідары ёсць усюды і тое, што яны сёння мала вядомыя — гэта дадатковая мера абароны для гэтых людзей. Я ведаю наколькі жорстка ўлада абыходзіцца з тымі лідарамі, якія навідавоку. Мы гэта ведаем на сабе, на нашых хлопцах, якіх бралі прэвентыўна і потым, у працэсе пратэстаў. Таму тое, што лідарства сёння не пазначанае — гэта вельмі добра.

— Вы цяпер назвалі некалькі прозвішчаў людзей, якія знаходзяцца ў зняволенні. Іх, напэўна, можна назваць лідарамі або людзьмі, якія могуць стаць лідарамі, калі іх адпусцяць...

— Безумоўна.

— Але ёсць яшчэ такое паняцце, як сімвал пратэсту. Не ведаю, ці пагодзіцеся вы са мной ці не, але я думаю, што сімваламі пратэсту ўсё ж стала тройца Ціханоўская, Цапкала і Калеснікава. Гэта так на ваш погляд ці не?

— Я думаю, што знакі пратэсту — гэта ўсё ж такі беларускі народ і тыя, хто заўсёды ўдзельнічаў у пратэстах. Таму, я першымі назваў бы два прозвішчы: Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец. Вы ведаеце, былі складаныя стасункі штабоў прэтэндэнтаў у прэзідэнты да пратэстаў. Яны ў пачатку заклікалі да дзеяння без пратэстаў, гэта значыць у рамках лукашэнкаўскага "закона", што само па сабе — глупства. Таму я рады, што яны дрэйфуюць у гэты бок, бок падтрымкі пратэстаў.

Але я б не казаў пра іх: сімвал пратэсту. Сімвал пратэсту — гэта Ніна Багінская. Гэта музыкі, якія спяваюць у дварах. Гэта людзі, якія спыняюць бронетранспарцёры, разбіраюць вадамёты на хаду. Сімвал пратэсту — гэта Піт Паўлаў, вядомы беларускі музыка, які спяваў "Тры Чарапахі" перад барыкадамі, якія АМАПаўцы будавалі, і калі яны пачалі падаваць нейкія гукавыя сігналы ён закрычаў: "Фальшывіце!". Вось гэта вось і ёсць сімвалы пратэсту. Гэта кожны беларус, які сёння выходзіць, таму што гэта патрабуе велізарнай мужнасці.

— Вы цяпер назвалі музыкаў, раней мы з вамі гаварылі пра такую з'яву, як салідарнасць на ўзроўні двароў і мікрараёнаў. Наколькі ўвогуле важная такая тэрытарыяльная і цэхавая салідарнасць? Апроч музыкаў мы ведаем, што вядомая беларуская спартоўка Аляксандра Герасіменя знаходзіцца ў Літве і стварыла там фонд салідарнасці спартоўцаў. Ці важна ствараць такія цэхавыя групы, якія выказваюць сваю згоду з пратэстам і нязгоду з рэжымам?

— Гэта вельмі важна. Таму што гэта паказвае, што ўсе слаі насельніцтва, усе сацыяльныя групы супраць гэтага рэжыму.

Арганізуюцца студэнты, арганізуюцца спартоўцы, арганізуюцца музыкі, пенсіянеры, былыя вайскоўцы і гэтак далей. Акрамя удзельнікаў пратэстных дэманстрацый, якія адбываліся ў нас у Беларусі на працягу шэрагу рокаў. Арганізуюцца праграмісты.

Увогуле, салідарнасць спартоўцаў набрала моц пасля таго, як пасадзілі Алену Леўчанку, самую вядомую нашу баскетбалістку. Трэба быць поўным ідыётам, каб за мірнае дзеянне саджаць сусветных спартыўных зорак. Выключаць іх з федэрацыі, пазбаўляць іх магчымасці займацца спортам. Бо Аляксандру Герасіменю паважае ўся Беларусь. І гэта выдатна, што менавіта лідары, не нейкая нізавая частка, якая, магчыма, гатовая была падтрымліваць Лукашку, менавіта лідары спорту праяўляюць сябе. Я думаю і вельмі чакаю, што такі рух будзе пашырацца.

— А як вы ацэньваеце ўчарашнюю навіну пра вылучэнне Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкала на Нобелеўскую прэмію наступнага рока?

— Усе вылучэнні, звязаныя з пратэстамі, звязаныя з сацыяльна-палітычнай сітуацыяй у Беларусі, можна толькі вітаць. Гэта заўсёды радуе, калі годныя людзі вылучаюцца на прэміі і атрымліваюць гэтыя прэміі.

Ужо былі і "Вясна" — Алесь Бяляцкі атрымаў праваабарончага Нобэля, нядаўна былі і іншыя прэміі. Гэта заўсёды дапамагае краіне. Прэміі заўсёды ўспрымаюцца як увага да краіны і станоўчая ацэнка таго, што адбываецца.

— У эфіры нашага канала вы выступалі пасля "інаўгурацыі" Лукашкі. Вы тады выказалі думку, што краіны Захаду, заяўляючы пра нелегітымнасць Лукашкі, павінны, падмацоўваць гэтыя заявы канкрэтнымі дзеяннямі. І першы такі крок напрошваецца ў выглядзе адклікання амбасадараў. Адкліканне паслоў сапраўды адбылося, па меншай меры, з боку Літвы і Польшчы. Але атрымліваецца, што яно адбыўся не з ініцыятывы краін Захаду, а на патрабаванне Лукашкі. Атрымліваецца, што Лукашка апярэдзіў краіны Захаду ці Лукашка пакуль не страшны такі крок, як адкліканне амбасадараў?

— Па-першае, гэта не зусім так. Лукашка развязаў вайну супраць, перш за ўсё, Літвы і Польшчы, паколькі яны былі найбольш паслядоўныя ў ацэнцы падзей, прымалі найбольш жорсткія захады і гатовыя былі прымаць індывідуальныя захады супраць гэтага рэжыму.

Гэтую пастанову прымалі ўсё ж МЗСы адпаведных краін. І іх падтрымалі ўсе іншыя краіны, практычна ўсе эўрапейскія МЗСы адклікалі сваіх амбасадараў з Беларусі. Гэта паказвае, што яны дзейнічаюць паслядоўна.

Акрамя таго, я хацеў бы сказаць, што пара ўжо выкідваць з краіны тых амбасадараў, якія прадстаўляюць Лукашку. Калі ў іх яшчэ няма мазгоў перайсці на бок народа, то з імі трэба расставацца, бо яны прадстаўляюць крымінальны рэжым. Калі вы абвясцілі, што Лукашка нелегітымны — то не трэба мірыцца з тым, што амбасада пад ягоным сцягам знаходзіцца на тваёй тэрыторыі, і такія меры павінны быць.

— Ці можа гэта прывесці да таго, што Беларусь для Лукашкі можа стаць такім Failed State (дзяржава, якая не адбылася — рэд.) ці чым-небудзь з гэтай серыі?

— Па-першае, лукашэнкаўскі рэжым гэта ўжо Failed State.

Гэтыя захады эфектыўныя, павінен вам сказаць. Я сам быў у зняволенні, і калі Эўропа адклікала паслоў, калі ўвялі эканамічныя санкцыі, калі сталі намякаць, што выганяць і беларускіх амбасадараў, тады пачаліся вызваленні палітвязняў. Так што гэтыя захады эфектыўныя.

Усе робяць цяпер адну памылку: параўноўваюць Беларусь з рэжымам Лукашкі. Беларусь сёння на вуліцах пад бел-чырвона-белым сцягам. Вось гэта — Беларусь. Гэты рэжым дажывае астатнія дні. Немагчыма ўявіць сабе, каб зграя адмарозкаў сапраўды захавала сваю ўладу ў Беларусі, нават з дапамогай Крамля. Проста немагчыма.

Таму Failed State, дзяржава, якая не адбылася — гэта лукашэнкаўскі рэжым. А Беларусь сёння паказвае, што яна гатовая да перамен і гатовая да новага жыцця, якое ўжо даўно наспела. Калі казаць пра такія сур'ёзныя фундаментальныя складнікі дзяржавы, то гэта перш за ўсё эканоміка, якая абсалютна не рэфармавана. Субстанцыя, якая тоне, якую немагчыма ў лукашэнкаўскай сістэме нават падтрымліваць, якая патрабуе велізарных субсідый з боку Масковіі перш за ўсё. Таму, вызваленне ад рэжыму вызваліць велізарную энэргію ўнутры краіны.

— Калі вы ўжо згадалі цяпер Крэмль і Масковію... На ваш погляд, пуйлоўскі рэжым да канца будзе падтрымліваць Лукашку ці можа здарыцца нейкая падзея, што нават яны ад яго адвернуцца?

— Падтрымка будзе фармальнай. Я не ведаю, не хачу за іх думаць. Я хачу сказаць, што адбываецца цяпер. Я пра гэта казаў на вашым канале. Пуйло патрапіў у пастку з падтрымкай Лукашкі, бо стаўленне ў Масковіі людзей, грамадзян Масковіі да Беларусі зусім іншае, чым, нават да Украіны.

Да Украіны яно старанна выхоўвалася як варожае, не толькі пасля акупацыі Крыма і агрэсіі на Данбасе, але і да гэтага было непрыманне дэмакратычных спроб, дэмакратычнага развіцця ва Украіне. Таму і атрымалася там насадзіць такое стаўленне — не ў большасці, але ў многіх грамадзян Масковіі негатыўнае меркаванне пра Украіну.

Да Беларусі было заўсёды станоўчае стаўленне. Доўгі час стаўленне да беларускага народа, да Беларусі, раўнялася стаўленню да Лукашкі, меркавалася, што Лукашку ўдаецца захоўваць нейкія рэчы, якія забяспечваюць "сацыяльную абарону". Сёння меркаванне рэзка памянялася. Сёння грамадскае меркаванне ў Масковіі — на баку беларускага народа. Пуйло патрапіў у пастку, таму што ён пралятае са сваёй падтрымкай Лукашкі міма настрояў расейцаў. Гэта значыць, ён набліжае той момант, калі, па-першае, будзе ўзмацняцца адпрэчванне Крамля праз яго паводзіны ў дзяржавах, якія суседнічаюць з Масковіяй. І, па-другое, будзе набліжацца момант падобных выбухаў, а затым і масавых пратэстаў у самой Масковіі. Крэмль, жадаючы паказаць, што ён будзе падтрымліваць дыктатуру заўсёды і ўсюды, каб не дапусціць такіх працэсаў у Масковіі, ён акурат набліжае той час, калі гэта будзе адбывацца ў Масковіі. Не толькі ў Хабараўску.

— Падыходзіць да канца тэрмін ультыматуму Лукашкі, які выставіла яму Ціханоўская. І пакуль мы бачым, што з трох пазначаных патрабаванняў, часткова было выканана толькі адно. Чатыры чалавекі былі адпушчаныя з СІЗА. На ваш погляд, ці ўбачым мы 25 кастрычніка Нацыянальны страйк, да якой заклікае Ціханоўская, у выпадку невыканання гэтых патрабаванняў?

— Не 25-га, а 26-га. 25-га мінае тэрмін патрабаванняў і 26-га абвешчаны нацыянальны страйк. І я думаю, мы ўбачым у той ці іншай ступені, але я хацеў бы сказаць пра важнасць гэтага ультыматуму, таму што былі нейкія ваганні, былі нейкія спробы.

Вы таксама пачалі з таго, што былі спробы нейкага "дыялогу", які Лукашка спрабаваў арганізаваць. Асабіста я супраць "дыялогу" з дыктатарам і нават перамоў з дыктатарам.

Ультыматум паставіў цалкам выразна мэту: адстаўка Лукашкі. І гэта было важна пазначыць. Вось ад гэтага трэба і адштурхоўвацца, з гэтага трэба зыходзіць. Першае наша патрабаванне — адстаўка Лукашкі.

Калі ён не будзе гэта выконваць — будзе нарастаць ціск. Будзе нарастаць яшчэ і міжнародны ціск, бо ўсе ставяцца ўсё больш сур'ёзна да праблемы Беларусі — не толькі таму, што хочуць дапамагчы беларусам, але і разумеючы пагрозу сваёй уласнай бяспекі, асабліва ў Эўропе. Калі рэжым Лукашкі будзе працягваць існаваць у Беларусі — гэта велізарная небяспека, у тым ліку і вайсковая, для Эўропы. Але гэта тэма для іншай размовы. Таму я думаю, што ультыматум быў вельмі своечасовы і карысны, і падзеі надалей будуць узмацняцца.

 


Ультыматум — гэта для ўсіх


Мы выставілі яго не толькі Лукашке, але і сабе.

Саша тры працэнты, высвятляецца, снуе планы на будучыню. І нават не ўпотай, а публічна. Ён кажа, што ў снежні пачне падрыхтоўку да Усебеларускага сходу, а на гэтым сходзе будуць абмяркоўвацца задачы пяцірочкі. Маштабна думае, нічога не скажаш.

Так злачынец, па якога вось-вось прыйдуць, пераконвае сябе: яны зараз яшчэ не прыйдуць, адрасам памыляцца, паперкі не аформяць ці ўвогуле суседа западозраць, а я ўвечары сяду ў цягнік і рвану на поўдзень, а потым усё абыдзецца, забудуць пра мяне — нездарма ж кажуць, што трэба візуалізаваць свае мары. Ды і чакаць не так цяжка, калі ў думках уяўляеш сабе светлае бясхмарнае заўтра. Сапраўды гэтак жа робіць і Лукашка: гэта ён не сваім тром працэнтам распавядае пра планы на будучыню. Гэта ён сябе пераконвае ў тым, што будучыню ён мае.

Не марнуйце час, Саша. Будучыня ў вас, вядома, ёсць — яна заўсёды ёсць, пакуль чалавек жывы. Да самай апошняй хвіліны. Але трэба дастасоўваць сваю будучыню да рэчаіснасці. Бессэнсоўна марнаваць час, плануючы выхад на сцэну Вялікага тэатра ў ролі Спартака. Гэта можа планаваць актор балета ці, прынамсі, студэнт харэаграфічнай вучэльні. А калі пра гэта марыць адстаўны тыран — ён толькі марнуе час і ўнутраныя рэсурсы. Не дапаможа. Не быць яму Спартаком, як бы ён сябе ні пераконваў у адваротным. І пагатоў смешна планы на снежань і тым больш на "пяцігодку" гучаць, калі да заканчэння тэрміну ўльтыматуму застаецца ўсяго некалькі дзён.

Ёсць жа куды больш актуальныя планы на астатнія дні: засушыць сухары, сабраць клунак з рэчамі, укласці пагадненне з адвакатам з тых, што яшчэ на волі і з ліцэнзіяй. А потым можна паспрабаваць праслізнуць у дзверы, што зачыняюцца, дабрацца да самалёта, даляцець да Турцыі ці Эміратаў, ці хаця б да Растова — гэта ўжо як пашанцуе, калі наогул пашанцуе. У любым выпадку, ёсць чым заняцца чалавеку, для якога адлік часу ідзе на гадзіны.

Але не ў нашым выпадку. Лукашка ўжо столькі разоў прымудраўся праскочыць — скрозь імпічмент, санкцыі, тры працэнты, усеагульную нянавісць, — што спадзяецца, быццам і гэтым разам усё атрымаецца. Кожны раз, калі па яго прыходзілі ўмоўныя канваіры, ён пачынаў іх загаворваць да такой ступені, што на той момант, калі ён нарэшце змаўкаў, яны альбо забывалі, навошта прыйшлі, альбо наогул паспявалі сысці на пенсію. І цяпер ён спадзяецца, што праскочыць. Ходзіць па турмах, вярбуе сабе вяшчальнікаў, якія потым выходзяць на волю і запэўніваюць, быццам гэта ўжо сапраўды астатні тэрмін і наогул будуць рэформы. Але мы гэта чулі столькі разоў, што, спадзяюся, ва ўсёй краіне больш не знойдзецца таго, хто скажа "добра, мы ж цярплівыя, яшчэ пяць рокаў вытрымаем, а там і свабодныя выбары правядзём". На шчасце, такіх сярод нас не засталося. Трыванне зламалася.

Але гэтага катастрафічна мала. Проста не праглынуць чарговую лыжку хлусні, стрэсці з вушэй локшыну, працерці вочы — недастаткова. Яго трэба прымусіць сысці. А для гэтага мы самі абавязаны выканаць умовы ўльтыматуму. Таму што можна колькі заўгодна казаць "у цябе, нягоднік, засталося два дні", але калі пасля гэтых двух дзён мы самі нічога не зробім, каб ён сышоў, — ён нікуды і не сыдзе. Ён далей казаць, што наеўся ўлады, і абяцаць астатні тэрмін, а мы сапраўды гэтак жа звыкла будзем скандаваць "сыходзь!" у нядзелі. Потым гэта назавуць агульнанацыянальным дыялогам.

Так што ўльтыматум — рэч двухбаковая. Мы яго выставілі не толькі Лукашку, але і сабе. Заявілі, што ў выпадку, калі ён не сыходзіць, пачынаецца нацыянальны страйк, перакрыццё дарог і байкот дзяржаўнага гандлю, — значыць, давядзецца выканаць. Інакш ён дакладна не сыдзе.

Але мы дамо рады. Яшчэ паўгода таму ў гэтым можна было засумнявацца. Цяпер ужо не. Пакуль Саша тры працэнты спрабаваў утрымаць вертыкаль, што рассыпаецца ў прах, якую ён будаваў дзесяцігоддзямі і страшна ёю ганарыўся, — мы за два месяцы пабудавалі гарызанталь. Мы стварылі па ўсёй краіне тыя гарызантальныя сувязі, якія пасля перамогі дапамогуць нам стварыць і дзяржаўныя структуры, і грамадзянскую супольнасць. Мы ўсе — лідары. З кожнага дваровай суполкі можна сфармаваць урад ці, прынамсі, мэрыю. Высветлілася, што ва ўсіх беларускіх дварах вечарамі можна сустрэць прафесіяналаў з любой сферы. Проста раней мы не размаўлялі адзін з адным — так, віталіся, калі кожны дзень у ліфце сустракаліся. А зараз мы разам. У счэпцы. Так што варыянтаў, акрамя перамогі, у нас няма.

І гэта той рэдкі выпадак, калі адсутнасць выбару — самае што ні на ёсць дэмакратычная з'ява. Мы нічога і нікога не выбіраем, у нас няма права выбіраць. Толькі перамагаць.


Ірына Халіп

 


З Генпракуратуры звольніўся начальнік аддзела

дзяржаўнага абвінавачання Эльдар Сафараў


Пастанова звязаная з палітычнай сітуацыяй у краіне.

На мінулым тыдні начальнік аддзела дзяржаўнага абвінавачання Эльдар Сафараў скончыў сваю службу ў Генеральнай пракуратуры.

— Так, я пайшоў. Гэта звязанае з падзеямі, якія адбыліся ўлетку і ўвосень, — пацвердзіў свой сыход Tut.by ўжо былы начальнік аддзела дзяржаўнага абвінавачання Эльдар Сафараў.

На мінулым тыдні ён скончыў сваю службу ў Генеральнай пракуратуры. Размовы пра тое, што Эльдар Сафараў напісаў заяву на звальненне, былі яшчэ ў жніўні, але тады гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Адзін з апошніх публічных выступаў экс-начальніка аддзела дзяржаўнага абвінавачвання быў вясной 2019 рока. Тады падчас прэс-канферэнцыі ён каментаваў змены у Крымінальным кодэксе, адна з якіх — скасаванне канфіскацыі маёмасці. А таксама выказаўся з нагоды першага апраўдальнага прысуду галоўнаму інжынеру МЗКЦ Андрэю Галавачу. На той момант Галавач амаль чатыры рока знаходзіўся за кратамі, яго апраўдалі і тут жа затрымалі.

— Падставай для абрання меры стрымання з'явілася не адна, а дзве крымінальныя справы. Паводле адной быў вынесены апраўдальны прысуд. На сёння мы правяраем яе законнасць і абгрунтаванасць, — каментаваў у 2019 роке Эльдар Сафараў.

Праз некалькі месяцаў Андрэя Галавача апраўдаюць другім разам, і проста ў зале суда ён выйдзе на волю.

Эльдар Сафараў у 2007 роке быў дзяржаўным абвінаваўцам паводле другой крымінальнай справы "марозаўцаў", тады Вярхоўны суд вынес два смяротныя прысуды — Сяргею Марозаву і Ігару Данчанку.

У 2010 роке Сафараў прадстаўляў бок абвінавачання паводле справы Мікалая Аўтуховіча, якога абвінавачвалі ў падпале дома былога начальніка Ваўкавыскага РАУС. Падчас спрэчак пракурор запатрабаваў прысудзіць Аўтуховіча да 20 рокаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд зняў з Аўтуховіча абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта і ў арганізацыі падпалу дома і прызнаў вінаватым у перавозцы і захоўванні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі. Мікалая Аўтуховіча асудзілі на 5 рокаў і 2 месяцы калоніі.

 


У Полацку звольніўся ідэолаг райвыканкама


Ідэалагічная "вертыкаль" Лукашкі трашчыць па швах.

У Полацкім райвыканкаме звольніўся начальнік аддзела ідэалагічнай работы і спраў моладзі Дзяніс Гуткін.

Партал Tut.by звязаўся з Дзянісам Гуткіным, каб даведацца прычыну звальнення. Ён не стаў гэта каментаваць, але пацвердзіў, што сышоў з пасады.

Дзяніс Гуткін не працуе ў райвыканкаме з 23 кастрычніка. На сайце мясцовай адміністрацыі яшчэ можна знайсці ягоныя звесткі.

Намесніца начальніка аддзела ідэалагічнай работы і спраў моладзі Вольга Сапун выконвацьме абавязкі кіраўніка, паведамілі парталу gorod214.by ў райвыканкаме.

Нагадаем, у Глыбокім 21 жніўня звольнілася з працы намесніца начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і спраў моладзі райвыканкама — 28-рочная Марына Сакалоўская.

Дзяўчына распавяла, што падала заяву 10 жніўня, на наступны дзень пасля выбараў. Звальненне звязанае з палітычнай сітуацый у краіне:

— Пазіцыя многіх людзей такая, што яны супраць дзейнай улады, не згодныя з вынікамі выбараў. Я хачу быць сумленнай перад сваімі землякамі ды іншымі беларусамі. Таму і сышла з райвыканкама. Сышла на загад сумлення.

 

 

"Беларусы выбілі з-пад крывасмока адміністрацыйны рэсурс"


Спыняцца нельга.

"Беларусы, а страйк ужо паказаў сваю сілу, — піша чытач тэлеграм-канала "Баста!". — Вы маглі ўявіць сабе два месяцы таму, каб крывасмок скасаваў мітынг у гонар сябе ўлюбёнага, на які людзей спрабавалі зганяць рознымі метадамі і ў тым ліку звальненнем ужо на наступны дзень у выпадку непрыходу?

Праз два месяцы наш народ выбіў з-пад крывасмока адміністрацыйны рэсурс. Ультыматум дзейнічае ўжо цяпер. Нельга спыняцца, беларусы.

Усебеларускі страйк з 26 кастрычніка — гэта чарговы цвік у дошкі труны лукашыскага рэжыму.

Мы паказалі, што не змірымся ніколі з гэтым паразітам, які мучыць нашу краіну. Мы будзем ігнараваць ягоныя загады і так проста, як бязвольных рабоў, нас ужо не загнаць на ягоныя мітынгі.

Трэба ціснуць усім разам і муры, якія здаваліся непарушнымі 26 рокаў рухнуць — і мы ўздыхнём свабодна.

Народны ультыматум дзейнічае!"


"Хартыя’97%", 23 кастрычніка 2020 р.

 

 

Звольніўся аўтарытэтны пракурор, палкоўнік юстыцыі Эльдар Сафараў


Звольніўся аўтарытэтны пракурор, палкоўнік юстыцыі Эльдар Сафараў, начальнік аддзела падтрымкі дзяржабвінавачання Генпракуратуры.

Ён сцісла пракаментаваў нам свой сыход:

— Так, мой сыход звязаны з падзеямі лета і восені. Але ў сістэме застаецца шмат выдатных людзей, і кіраўнікоў, і падначаленых, таму гэтым каментаром я і абмяжуюся — не хачу супрацьпастаўляць сябе ім, не хачу, каб хоць адно слова было выкарыстана супраць іх.

 


У Добрушы затрымалі 15-рочнага адміністратара
тэлеграм-канала "Даныя карнікаў Беларусі"


Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС.

Паводле інфармацыі міліцыі, падлетак у тэлеграме абнаўляў і размяшчаў інфармацыю пра супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Са слоў непаўналетняга, у жніўні яму напісаў невядомы, прапанаваўшы стварыць і адміністраваць тэлеграм-канал "Даныя карнікаў Беларусі", паведамляе МУС. Для гэтага трэба было рэпосціць звесткі з іншых падобных паблікаў.

У сярэдзіне жніўня школьнік стварыў такі канал — і размяшчаў там асабістыя звесткі міліцыянтаў. Акрамя гэтага, ён прасіў падпісчыкаў аб матэрыяльнай дапамозе для развіцця рэсурсу і падтрымкі пацярпелых людзей. Усе сродкі пералічваліся на біткойн-кашалёк адміністратара.

У дачыненні да падлетка праводзяць праверку, абяцаюць даць "прававую ацэнку па фактах паклёпу, публічнай абразы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, незаконнага збірання альбо распаўсюджвання інфармацыі аб прыватным жыцці, махлярства".

Зараз праца тэлеграм-канала, у якім было больш за 7100 падпісчыкаў, кантралюецца міліцыяй.

Зазначаецца, што ўстаноўлены некаторыя падпісчыкі, якія накіроўвалі для публікацыі звесткі аб супрацоўніках сілавых структур.

 


15-рочнага стваральніка "Даных карнікаў Беларусі"
не могуць пакараць ні па адным з чатырох крымінальных артыкулаў


Міліцыя адсправаздачылася аб тым, што затрымала 15-рочнага школьніка з Добруша, стваральніка тэлеграм-канала "Даныя карнікаў Беларусі".

Карнікі абяцаюць праверыць, ці не парушыў падлетак адразу чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса:

Паклёп
Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў
Незаконны збор альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці
Махлярства

Аднак па ўсіх гэтых артыкулах крымінальная адказнасць пачынаецца ў 16 рокаў. Добрушскага падлетка пакараць па іх немагчыма.


"Наша Ніва", 23 кастрычніка 2020 р.

 


Лукашка куда-то засобирался?


В Беларусь на совместную коллегию СВР Масковии и КГБ Белоруси прибыл руководитель СВР Нарышкин. Лукашка встретился с ним и поблагодарил за информацию, которую предоставляет СВР беларусским коллегам.

Однако возможно, что коллегия — просто прикрытие другого, более важного повода для приезда Нарышкина. Идут сообщения о том, что Лукашка сразу после встречи с Пуйлом и получения первого транша кредита (который, впрочем, он и не увидел, так как эти деньги Кремль просто переложил из кармана в карман, оплатив из бюджета долг Беларуси "Газпрому"), так вот, Лукашка начал срочно предпринимать действия, которые в другой ситуации можно было бы назвать "выводом активов". Срочно заключаются огромные контракты на внезапно созданные компании, которым передаются права на продажу продукции нефтепереработки, причём отгрузка продукции будет происходить не через маскалёвские порты. Происходят какие-то перемещения денег из офшоров в сторону арабских банков. Вполне возможно, что Лукашка в лучших традициях высших менеджеров предприятий-банкротов готовится к отходу. Что противоречит договоренностям с Пуйлом, который на встрече в Сочи буквально поставил ультиматум о плавном и контролируемом переходе власти через конституционную реформу и передаче полномочий премьера строго про-кремлёвскому ставленнику, который и будет либо преемником, либо проконтролирует процесс передачи власти.

Всё это в очередной раз идёт куда-то не туда, а потому логично, что Нарышкин, как директор именно СВР, послан к Лукашке предъявить тому какие-то документы и доказательства того, что уж что-что, а за деньгами в Кремле следить умеют.


Эль Мюрид


Facebook, 23 кастрычніка 2020 р.



Обновлен вчера. Создан 20 сен 2020



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter