Выбары скончаныя. Стыхійны супраціў, ці — рэвалюцыя?.. (Частка 4. Звычайны фашызм)

Спроба №2: Агульнанацыянальны страйк зноўку праваліўся? Пратэсты перараслі ў вызваленчы рух. Забойствы ды катаваньні.



Пратэстная раніца


Раніцай 26 кастрычніка выйшаў тэрмін "Народнага Ультыматуму" Святланы Ціханоўскай. Паколькі яго патрабаванні не былі выкананыя, прыхільнікі Ціханоўскай пачалі бестэрміновую забастоўку.

З Менскага электратэхнічнага завода перадаюць, што там забастоўка пачалася ўжо ў 0:10 — рабочыя спынілі працу і сабраліся разам.

Горадня. Імкліва развіваліся падзеі на беларускім заводзе-гіганце "Гродна Азот". Каля 7-й гадзіны раніцы на прахадной прадпрыемства сабралася блізу 100 забастоўшчыкаў. Тут жа з'явілася міліцыя і пачаліся затрыманні.

Рабочыя з некалькіх цахоў, чыіх калег затрымалі, адмовіліся прымаць змену.

На "Гродна Азоце" міліцыя загнала рабочых на тэрыторыю прадпрыемства. Цяпер яны сабраліся наўпрост за прахадной і абмяркоўваюць затрыманні, якія адбыліся цягам першых працоўных (не працоўных?) гадзінаў 26 кастрычніка.

Менск. Насупраць прахадной Менскага завода колавых цягачоў дзяжурыць аўтазак. Так раніца пачалася не толькі тут, а шмат на якіх буйных беларускіх прадпрыемствах.

 


Пратэстны вечар у Менску


Плошча Незалежнасці ачэпленая сілавікамі па перыметры. На ёй пачынаюць збірацца людзі — і адбываюцца першыя затрыманні, перадае наш карэспандэнт.

Гандлёвы цэнтр "Сталіца" зачыняецца, хаця мусіў працаваць яшчэ 3,5 гадзіны.

Пратэстоўцы, якія не змаглі трапіць на Плошчу Незалежнасці, пайшлі маршам па праспекце Незалежнасці. На скрыжаванні праспекта і вуліцы Леніна іх разагнаў АМАП.

Прычым ГУМ, ля якога адбыўся хапун, зачыніў свае дзверы.

Пад шалёную падтрымку кіроўцаў марш працягваецца — пратэстоўцы ходзяць па праспекце Незалежнасці невялікімі групамі, а ў руках трымаюць ліхтарыкі.

Карнікі перакрываюць ходнікі ў раёне Кастрычніцкай плошчы і ў раёне цырка. Адбываюцца "кропкавыя затрыманні", людзей б'юць.

 


Карнік у форме без знакаў адрознення ўвязаўся ў бойку на станцыі метро "Кастрычніцкая"


Ён зайшоў у метро адзін, спусціўся па эскалатары і паспрабаваў затрымаць невядомага хлопца. Мужчыны на платформе адбілі хлопца, а калі сілавік вельмі нязграбна паспрабаваў уцячы (чамусьці ён пабег на эскалатар, які ехаў уніз), дагналі яго.

Падобна на чарговую не вельмі таленавітую пастаноўку з удзелам "радыкалізаваных пратэстоўцаў". Толькі вось ніякіх пратэстаў у той момант на "Кастрычніцкай" не было.

Калі ж уявіць, што сітуацыя развівалася не па нечым сцэнары, тое, што адбылося, — вынік стаўлення людзей на сілавікоў, якое тыя ўзгадалі за апошнія пару месяцаў.


"Эўрарадыё, 26 кастрычніка 2020 р.

 


Страйкі на заводах. Пратэст студэнтаў і пэнсіянэраў.
Што адбываецца ў першы дзень пасьля ўльтыматуму Ціханоўскай


26 кастрычніка Сьвятлана Ціханоўская заклікала да ўсеагульнай забастоўкі з патрабаваньнем сыходу Лукашкі і новых прэзыдэнцкіх выбараў. Мы сочым за тым, што адбываецца ў краіне.

08:25 Каля ста чалавек сабралася на прахадной буйнога хімічнага прадпрыемства "Гродна Азот". Іх затрымлівае міліцыя.

Работнікі адмаўляюцца ісьці на зьмену. Да заводу пад'ехалі 5 міліцэйскіх машын і два аўтобусы. Азотаўцаў пачалі затрымліваць.

Колькасьць затрыманых пакуль невядомая.

08:25 Каля гарадзенскага "Хімвалакна" бастуе прыкладна 15-20 работнікаў. Да іх падыходзяць міліцыянты і просяць разысьціся.

08:27 У Менску насупраць прахадной МАЗу дзяжурыць аўтазак.

08:29 Каля "Белгазпрамбанку" на вуліцы Прытыцкага затрымалі траіх людзей, якія спрабавалі перакрыць рух.

08:31 У Горадні на працу ня выйшлі каля 150 таксоўцаў.

08:49 На "Гродна Азот" затрымалі прыкладна 5-10 чалавек. Астатнія паехалі дадому, пайшлі ў іншыя месцы або зайшлі на тэрыторыю заводу. Тэрыторыю каля "Гродна Азот" працягваюць ахоўваць амапаўцы, сказаў лідэр страйкаму Юры Рававы.

08:52 Сядзячая забастоўка ў БДУ.

08:53 Дзясяткі рабочых-пратэстоўцаў на тэрыторыі МТЗ.

08:54 Рабочыя ідуць маршам па тэрыторыі МЗКЦ.

08:55 Паводле неправеранай інфармацыі, спынілі працу рабочыя Менскага электратэхнічнага заводу.

08:58 Забастоўка на МЭТЗ у Менску.

08:58 Два цэхі "Гродна Азот" не прынялі зьмену: "Аміяк-3" і зьвязаны зь ім "Карбамід-4"Прынамсі чацьвярых чалавек з "Аміяку-3", якія меліся ісьці на зьмену, затрымалі. Астатнія адмаўляюцца прыступаць да працы. На тэрыторыю завода заехалі дзьве вялікія машыны з АМАПам. Людзей угаворваюць пачаць працу.

09:24 Менск, МЗКЦ. "На тэрыторыі заводу каля аднаго з цэхаў зьбіраюцца людзі. Да страйкоўцаў выйшаў ідэоляг. Кажа, што ён тут галоўны, а страйкоўцы парушаюць закон", — паведаміў наш чытач.

09:27 Менск. На МТЗ у прэсавым цэху супрацоўнікі заводу ідуць маршам з воклічамі "Далучайся!".

09:32 Менск, МТЗ. Намесьнік гендырэктара па ідэалёгіі Андрэй Сусьлянкоў разам зь іншымі кіраўнікамі спрабавалі не пусьціць рабочых у цэх: "На якой падставе вы заходзіце ў цэх?!".

09:37 Менск. Так выглядала раніца на "Атланце", працаўнікі таксама заклікалі далучацца да забастоўкі. Пасьля гэтага, як нам паведамілі чытачы, там адбыліся затрыманьні.

Відавочцы пішуць, што да пратэсту далучаецца больш рабочых.

09:40 На "Беларуськаліі" стайкуе 36 чалавек.

— Улады моцна напалохаліся, каля кожнай прахадной дзяжураць міліцэйскія бусы, — пра гэта паведаміў сябра страйкаму "Беларуськалія" Аляксандр Курбан.
Паводле яго, 26 кастрычніка да адкрытага страйку на прадпрыемстве далучыліся яшчэ 3 шахтары, цяпер страйкуе 36 чалавек.

— Але настроі яшчэ шмат у каго такія, што трэба далучацца. Адчуваецца вялікае працідзеяньне з боку адміністрацыі. Выйшаў загад, каб дзяжурылі адмысловыя групы і калі нехта затрымаецца ў шахце, каб адразу яго падымалі на паверхню, — дадаў Аляксандр Курбан.

Шахтар ня выключыў, што ў канцы дня пройдзе сход працаўнікоў прадпрыемства з абмеркаваньнем становішча і плянаў пра страйк.

09:50 Менск. Студэнты БДУІР таксама выйшлі на страйк.

09:52 Менск. Мэдыкі РНПЦ "Кардыялёгія" сталі ў ланцуг салідарнасьці.

10:02 На "Гродна Азот" страйкуюць каля 150 чалавек. Да іх на новую прахадную прыехаў генэральны дырэктар Ігар Бабыр і галоўны інжынэр Сяргей Сілівонік, угаворваюць пачаць працу. Вядомыя прозьвішчы двух затрыманых з цэху азотнай кіслаты і кампрэсіі. Іншыя работнікі цэха застаюцца на заводзе, але не пачынаюць да працы. Начальнік просіць іх выйсьці за тэрыторыю прадпрыемства.

10:04 Берасьце. Паводле інфармацыі зь Берасьця, на прадпрыемствах места пакуль невядома пра актыўныя страйкі. Пра гэта нам паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк. Мясцовы тэлеграм-канал "Берасьце: чуткі і факты" паведамляе пра зборышча міліцыі ля прахадной заводу "Брэстгазапарат" (гандлёвая марка Gefest) і ля канцавога прыпынку мясцовага аўтапарку, дзе зьбіраюцца на прыпынак месцкія аўтобусы.

10:11 Студэнты найбуйнейшых ВНУ выходзяць на акцыі пратэсту. На фота ад чытача — БДУІР. На вуліцы зьбіраюцца, напрыклад, студэнты БНТУ і БДАМ, на "сядзячы" пратэст у карпусах — БДТУ і БДУ.

10:18 Горадня. "Гродна-Азот" цяпер. Рабочыя працягваюць стаяць перад прахадной.

10:19 Міністэрства прамысловасьці сьцьвярджае, што на буйных прадпрыемствах няма страйкаў.

Беларускія прамысловыя прадпрыемствы працуюць у панядзелак з раніцы ў штатным рэжыме, заявіў "Інтэрфаксу" памочнік міністра прамысловасьці Часлаў Шульга.

— На гэты момант у нас няма інфармацыі, што прадпрыемствы страйкуюць, — сказаў Шульга.

Ён заявіў, што ў міністэрстве таксама "няма інфармацыі, што групы рабочых зьбіраюцца на прадпрыемствах, каб страйкаваць".

10:28 Менск. У БДУІРы адбылася спрэчка дэкана са студэнтам:

— Гэты паважаны чалавек хоча сказаць, што ён нам улада…

— Так! Вы ня ўлада.

Пасьля гэтых слоў дэкана студэнты пачалі скандаваць: "Мы тут улада!".

10:29 Менск. Супрацоўнікі МТС выйшлі на пратэст да галоўнага ўваходу свайго офісу.

10:30 Менск. Студэнты МДЛУ выйшлі на ганак унівэрсытэту і выгукаюць "Азот", мы з вамі!".

10:36 Менск. Студэнты ўжо пайшлі калёнай па месьце.

10:38 Менск. Каля 50 рабочых прэсавага цэха МТЗ правялі марш па тэрыторыі прадпрыемства з заклікам да рабчых далучацца да забастоўкі. "Далучайся!" — заклікалі рабочыя. Паводле актывістаў з МТЗ, агульны страйк на прадпрыемстве яшчэ не пачаўся.

— Адміністрацыя ўсяляк супрацьдзейнічае, але настрой у шмат каго з рабочых крытычны, — кажуць страйоўцы.

Праз гадзіну, у 11:30 каля заводаўпраўленьня мяркуецца правесьці сход рабочых, якія зьбіраюцца далучыцца да забастоўкі з патрабаваньнем адстаўкі Лукашкі.

10:40 Ужо 25 затрыманых у Беларусі. Праваабаронцам вядомыя імёны ўжо 24 затрыманых сёньня раніцай — у тым ліку ля "Гродна Азоту", дзе страйкуюць рабочыя.

10:43 Усе прадпрыемствы працуюць у штатным рэжыме, — прэс-сакратарка прэм’ера Галоўчанкі.

10:55 Менск, МЭТЗ. Па словах рабочых, дзьве траціны работнікаў Электратэхнічнага заводу імя Казлова не працуюць.

— Мы падтрымліваем нашага выбраную прэзыдэнтку Ціханоўскую ў яе патрабаваньні тэрміновай адстаўкі Лукашкі, — сказаў актывіст заводу Аляксандар.

Зь ягоных словаў, не працуюць рабочыя 16-га, 6-га і 9 цэхаў, таксама цалкам не працуе філял заводу ў Калядічах. Усяго цяпер страйкуюць больш за 300 чалавек. Паводле Аляксандра, адміністрацыя заводу на кантакт са страйкоўцамі не ідзе.

— Ходзяць, думаюць, што рабіць, як спыніць страйк, — кажа ён пра адміністрацыю.

Другі працаўнік заводу расказаў пра шматлікія праверкі рабочых, якія кураць ў курылках.

— У нас 2 вялікія курылкі, там рабочыя-страйкоўцы бавяць час. Дык шмат разоў ужо прыходзілі туды з праверкамі, правяралі пропускі. Але гэта ня дзейнічае, рабочыя ўсё роўна адмаўляюцца працаваць, — кажа рабочы.

10:56 Менск. ДАІ перакрыла праспэкт Незалежнасьці каля ЦУМа.

10:58 Менск. Студэнты аб'ядноўваюцца ў марш. Дзьве калёны студэнтаў, БДПУ і БДУ, аб’ядналіся ў адну каля хімічнага факультэта БДУ. Студэнты скандуюць "Пока мы едины, мы непобедимы".

Тым часам ад БНТУ праспэктам ідзе другая калёна студэнтаў.

11:01 Менск, БДМУ. Студэнты-мэдыкі спрачаюцца з рэктарам ... і сьпяваюць "Тры чарапахі".

11:02 Менск. Каля БНТУ разагналі студэнтаў.

11:15 Горадня. "Гродна Азот". Рабочыя, якія вырашылі баставаць, спрачаюцца з генэральным дырэктарам. Кіраўнік завода спрабаваў іх угаварыць перадаць зьмену.

11:20 Менск. На тэрыторыі завода каля галоўнай прахадной адбываецца сустрэча рабочых з намесьнікам гендырэктара Сяргеем Яўтухоўскім. Ён выйшаў да рабочых, калі яны пачалі зьбірацца для абмеркаваньня страйку. Казаў, што нікога з працаўнікоў МАЗу не перасьледавалі і што удзел у страйку нанясе вялікія страты заводу, паведамляюць крыніцы. На заводзе, паводле сябраў страйкаму, не працуе больш за 50 чалавек.

11:22 Горадня. Вядома пра 13 чалавек, затрыманых ранкам на "Гродна Азот": 12 супрацоўнікаў і 1 чалавек з групы падтрымкі бастуючых. Дваіх работнікаў цэху АКіКАС адпусьцілі і даставілі на завод.

11:24 Менск. На "Атланце" на тэрыторыі заводу сабралося некалькі дзясяткаў работнікаў, якія абмяркоўваюць пытаньне аб далучэньні да агульнанацыянальнага страйку. Таксама людзі згадваюць пра выпадкі звальненьняў працаўнікоў, якія пратэставалі пасьля выбараў. Кажуць сама меней пра 7 чалавек, якія выходзілі на "ланцугі салідарнасьці" каля заводу, а цяпер ужо звольненыя. Гэта абурае працаўнікоў "Атланту", яны гавораць пра салідарнасьць.

11:29 Менск. Пасьля разгону каля БНТУ студэнты зноў сталі зьбірацца на плошчы Якуба Коласа. Пачаліся затрыманьні.

11:35 Менск. Каля МДЛУ студэнты падышлі да самой дарогі і гукаюць "Ганьба!".

11:39 Менск. Даішнікі выцягнулі кіроўцы з машыну пасярод праспэкту.

11:40 Менск. Затрымалі школьнікаў? Нібыта з 18-й гімназіі сілавікі вывелі чатырох школьнікаў.

11:43 Менск. Студэнты БДУ вырашылі ісьці да МГЛУ, скандуюць "Страйк!". Частка вырашыла застацца ля БДУ.

Акцыя каля Журфаку БДУ працягваецца.

Палітэхнічны каледж пакуль ладзіць сядзячую акцыю і думае, што рабіць далей

11:49 Менск. Страйкуюць ня толькі заводы — вось, напрыклад, акцыя пратэсту Нацыянальнага гістарычнага архіву.

11:59 У Горадні пачалі выпускаць затрыманых азотаўцаў. Іх трымалі ў Кастрычніцкім РАУСе. Яны кажуць, што ранкам іх затрымалі каля ста чалавек. Большасьць выпускаюць без пратаколаў.

На заводзе два цэхі зьмены так і не прынялі, працягваюць працаваць людзі з начной зьмены і кіраўніцтва цэхаў.

12:05 Менск. Студэнты МДЛУ сталі ў счэпку, сьпяваюць "Воины света".

12:16 Менск. Рабочыя ММЗ зьбіраюцца на тэрыторыі заводу.

12:17 Менск, БДУ. Студэнты зьбіраюцца каля хімфаку і юрфаку. Прыйшлі і студэнты факультэту міжнародных адносін.

12:23 Горадня. У Горадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце таксама бастуюць студэнты, у падтрымку рабочых яны скандуюць "Гродна Азот".

12:25 Пратэсты студэнтаў маюць "адзінкавы характар", — Міністэрства адукацыі.

— Увесь навучальны працэс ідзе ў штатным рэжыме, — паведаміла "Інтэрфаксу" 26 кастрычніка прэс-сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.

12:29 Менск. Каля 50 рабочых Менскага маторнага заводу правялі на тэрыторыі прадпрыемства сход, на якім абмеркавалі ўдзел ў агульнанацыянальным страйку. Адкрыта заявіў пра далучэньне да страйку Андрусь Комлік, які працуе на заводзе тэрмістам. Іншыя рабочыя выказалі падтрымку патрабаваньням аб вызваленьні палітвязьняў і адстаўцы Лукашкі, але ад непасрэднага ўдзелу у страйку ўстрымаліся.

— Вырашылі дадаць да палітычных патрабаваньняў пытаньні паляпшэньня ўмоў працы, выходзіць з праўладнага прафсаюзу і ўступаць ў незалежны. Таксама вырашылі штодня ў працоўны перапынак сустракацца для абмеркаваньня сытуацыі. Пытаньне пра страйк з парадку дня не зьнятае, але адкладзенае. А я сыходжу ў страйк ужо сёньня, — паведаміў Андрусь Комлік.

12:30 Менск. Вялікая акцыя пратэсту зьбіраецца ля Парку высокіх тэхналёгіяў у Менску.

12:37 Менск. Каля цэнтральнага офісу апэратара А1 таксама сабралася акцыя пратэсту. Кампанія падкрэсьлівае, што "не абмяжоўвае канстытуцыйных правоў сваіх супрацоўнікаў".

12:43 Менск. "Ланцуг салідарнасьці" на плошчы Якуба Коласа.

12:49 Менск. Студэнты сталі ў ланцуг салідарнасьці ад МКАД да інтэрнату на вуліцы Курчатава.

13:02 Берасьце. Працу спынілі толькі прыватныя ўстановы.

Спынілі працу шэраг кавярняў і прыватных крамаў. Па стане на 13 гадзін 26 кастрычніка пра страйкі супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў Берасьця інфармацыі няма.
Раніцай мясцовы тэлеграм-канал "Берасьце: чуткі і факты" паведамляў пра зборышча міліцыі ля прахадной заводу "Брэстгазапарат" (гандлёвая марка Gefest) і ля канцавога прыпынку мясцовага аўтапарку, дзе зьбіраюцца месцкія аўтобусы. Аднак пра затрыманьні рабочых заводу Gefest альбо кіроўцаў аўтобусаў паведамленьняў не было.
Паводле нашае інфармацыі, 26 кастрычніка працу спынілі некаторыя прыватныя фірмы і шэраг кавярняў Берасьця. У прыватнасьці, кавярні Coffeekot і Bazar абвесьцілі 26 кастрычніка санітарным днём і закрыліся.
• Падобная сытуацыя яшчэ ў прыблізна дзясятку кавярняў, паведамляе тэлеграм канал "Кот Рагачука".
Жыхары Берасьця таксама паведамляюць, што мясцовае аддзяленьне інтэрнэт-крамы OZ.BY не дастаўляе замовы ў панядзелак, не працуе таксама сетка Dominos Pizza і крама турыстычнага рыштунку Travers.

13:05 Менск. "Ланцугі салідарнасьці" ў розных раёнах.

13:09 Менск. Да ўваходу ў галоўны корпус БДУ на плошчы Незалежнасьці пад'ехаў аўтазак. Студэнты сталі ў счэпку.

13:16 Менск. Каля тысячы чалавек сталі ў ланцуг салідарнасьці каля ПВТ. Міліцыянты разагналі людзей з дапамогай спэцсродкаў. Відавочцы чулі выбухі, як ад сьвятлашумавых гранат.

13:20 Менск. Мэдыкі з 6 клінічнага шпіталю прыйшлі падтрымаць рабочых Менскага электратэхнічнага заводу.

13:31 Менск. Студэнты працягваюць пратэставаць. Студэнты БДЭУ пад Мотавелазаводам скандуюць "Забастоўка!". Студэнты БДУ працягваюць акцыю ў двары на Ленінградзкай.

13:34 Праваабаронцы сабралі прозьвішчы ўжо больш за 110 затрыманых у першы дзень страйку.

13:43 Менск. Пратэстоўцы вярнуліся ў ланцуг пасьля разгону. На МКАД побач з ПВТ спыніўся рух.

13:57 40 шахтароў страйкуюць на "Беларуськаліі". Да страйку на "Беларуськаліі" за першую палову дня далучыліся яшчэ 5 работнікаў, паведамілі ў страйкаме. Сярод іх Ігар Гарбацэвіч з 4-га рудніка і Аляксандар Ільюшчыц з 1-га рудніка. Цяпер, паводле страйкаму, у страйку бяруць удзел каля 40 працаўнікоў, ёсьць імавернасьць, што далучыцца яшчэ цэлая брыгада шахтароў.

У страйкаме кажуць, што на 5 гадзінаў дня намечаны сход работнікаў прадпрыемства каля "сьвечкі" — гэтак называюць галоўны корпус адміністрацыі "Беларуськалію". У страйкаме разьлічваюць, што на сход прыйдуць і жыхары Салігорску, якія падтрымліваюць патрабаваньні аб адстаўцы Лукашкі.

14:06 Менск. БДУ. АМАП адступіў перад студэнтамі.

У двары БДУ студэнты стаяць шчыльнымі шэрагамі. АМАП паспрабаваў выціснуць студэнтаў, ае ўрэшце сышоў.

14:20 Менск. Студэнты далучыніся да пэнсіянэраў на плошчы Незалежнасьці. Калёна пачала рухацца ўздоўж праспэкту. Моладзь, сталыя і пажылыя людзі — усе яны разам ідуць, скандуючы "Забастоўка!".

14:24 Менск. Каля Парку высокіх тэхналёгій ужо другі раз сілавікі разагналі пратэст, цяпер шукаюць пратэстоўцаў у лесе, піша Dev.by.

14:35 Менск. Марш пэнсіянэраў ужо прайшоў КДБ.

14:41 У Горадні пачаўся марш пэнсіянэраў і лекараў. Каля 20 гарадзенцаў сабраліся ў парку Жылібера і рушылі ў павольны марш па горадзе. Жанчыны з букетамі жоўтага лісьця, хтосьці ў бел-чырвона-белай масцы, хтосьці ў адзеньні белага і чырвонага колераў. Калі калёна праходзіла каля ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, дэманстранты тройчы выгукнулі "Жыве Беларусь!". Ім у падтрымку сыгналілі аўтамабілі.

У парку Жылібера стаіць міліцэйская машына і аўтобус, каля Вечнага агню дзяжураць некалькі дэсантнікаў.

14:42 Менск. ДАІ перакрывае праспэкт Незалежнасьці.

14:56 Менск. Марш пэнсіянэраў і студэнтаў дайшоў да Кастрычніцкай плошчы.

15:04 Марш пэнсіянэраў і студэнтаў дайшоў да цырку. Галава калёны дайшла да цырку, хваста яшчэ не відаць.

15:12 Менск. Трэці раз за дзень ля ПВТ разганялі акцыю пратэсту, піша Onliner.by. Чытачы #МотолькоПомоги бачылі там чалавека, падобнага да кіраўніка ГУБАЗіК Карпянкова.

15:13 Менск. Праспэкт Незалежнасьці паралізаваны. Рух каля праспэкту Незалежнасьці ў цэнтры амаль паралізаваны супрацоўнікамі ДАІ. Шматлікія пад’езды да праспэкту перакрытыя.

15:22 Менск. Галава калёны пэнсіянэраў і студэнтаў ужо на плошчы Перамогі.

15:27 Маршы пэнсіянэраў праходзяць у Горадні і Берасьці.

15:59 Менск. Марш дайшоў да плошчы Якуба Коласа.

16:08 На плошчы Якуба Коласа заўважылі ўнучку Якуба Коласа — Марыю Міхайлаўну Міцкевіч.

16:15 Міністар адукацыі:

— Нягледзячы на шматлікія заклікі да забастовак, сёньня навучальны працэс ва ўсіх установах адукацыі ідзе ў штатным рэжыме.

Карпенка кажа, што толькі ў "некаторых" ВНУ назіраюцца "спробы зрыву навучальнага працэсу асобнымі студэнтамі", "абрaзы выкладчыкаў і кіраўнікоў ВНУ".

16:18 Менск. На МАЗе каля 100 працаўнікоў удзельнічаюць у "італьянскай" забастоўцы, паведамляюць са страйкаму прадпрыемства.

— Раніцай у сходзе з намесьнікам гендырэктара бралі удзел каля 100 працаўнікоў, паслухалі і разышліся па працоўных месцах, але працуюць не па-сапраўднаму, а "па-італьянску". А цяпер у курылках абмяркоўваюць, калі пачнуць страйк і як: на асобных месцах ці па цэхах, — паведаміла крыніца на МАЗе.

16:37 Менск. Марш пэнсіянэраў і студэнтаў перайшоў у мітынг на плошчы Якуба Коласа.

У менскім маршы пэнсіянэраў узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Абыйшлося без затрыманьняў.

16:43 Супрацоўнікі "Гродна Азот", якія падтрымалі забастоўку, расказалі, што ранкам іх затрымлівалі сілавікі ў чорнай і аліўкавай форме, у балаклавах. Аднаго з хлопцаў ударылі нагой у сьпіну, дзяўчыне пры затрыманьні пашкодзілі нагу, яна кульгала, калі выйшла з РАУС.

У аўтобусе мужчын білі дручкамі і рукамі па твары. Адзін зь сілавікоў пры гэтым сказаў: "Што, с***, працаваць ня хочаце?". Большасьць выйшла з РАУС без адміністрацыйных пратаколаў.

У цэхах "Аміяк-3" і "Кармамід-4" працягвае працаваць начная зьмена ўжо больш за 20 гадзін, а таксама кіраўніцтва. Работнікі, якія прыйшлі ранкам, адмаўляюцца пераймаць зьмену і чакаюць распараджэння пачаць спыненьне вытворчасьці. Начальства прапануе ім узяцца за працу.

17:16 Менск. Супрацоўнікі БелОМА выйшлі на акцыю супраць гвалту. Яны ідуць невялікай калёнай, паказваючы знак "V".

17:33 "Больш не дазволім ператварыць школу ў абслугу рэжыму", — менскія настаўнікіНастаўнікі менскай гімназіі №50 запісалі зварот да калегаў і падтрымалі пратэстоўцаў.

"Мы, настаўнікі, у гэты пераломны момант у жыцьці нашай краіны ня можам заставацца ўбаку і маўчаць. Мы хочам дакладна і гучна выказаць ня толькі сваё меркаваньне, а і свае патрабаваньні", — адзначаюць яны ў супольнай заяве.

17:35 Бараўляны. Ланцуг салідарнасьці ля абласной лякарні.

17:47 Горадня. Супрацоўнікі ЦЭЦ-2 выйшлі на акцыю супраць гвалту.

18:08 Пры разгоне пратэстоўцаў ля Парку высокіх тэхналёгій адзін з супрацоўнікаў АМАП атрымаў траўму, паведамілі Tut.by чытачы.

Інфармацыю пацьвердзілі ў ГУУС Менгарвыканкаму:

— Супрацоўнік АМАП атрымаў траўму, ён шпіталізаваны. Паводле папярэдняй інфармацыі, у яго пералом галёнкі са зьмяшчэньнем.

18:19 Прадстаўнік КДБ: экстрэмісцкія дзеяньні пратэстоўцаў можна кваліфікаваць як акт тэрарызму.

— Апошнімі днямі ў Беларусі сталі частымі выпадкі экстрэмісцкіх праяваў з боку пратэстна настроеных асобаў, — заявіў начальнік аддзелу сьледчага ўпраўленьня КДБ Канстанцін Бычак.

Паводле яго, гэтыя дзеяньні "сплянаваныя і рэалізаваныя арганізаванымі злачыннымі групамі" і спалучаныя з "учыненьнем выбухаў, падпалаў, іншых дзеяньняў, якія ствараюць небясьпеку гібелі людзей, нанясеньня ім цялесных пашкоджаньняў", таму іх можна кваліфікаваць "як акт тэрарызму".

19:01 Праваабаронцы сабралі прозьвішчы 210 затрыманых у першы дзень страйку. Працаўнікі шэрагу дзяржаўных і камэрцыйных прадпрыемстваў і навучальных установаў ад раніцы распачалі пратэсты мітынгі, на прадпрыемствах і ў ВНУ заяўляюць пра страйкі.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар "Вясна", па стане на 18:30 ужо вядома пра 210 затрыманых у Менску, Барысаве, Горадні, Магілёве, Наваполацку.

Сярод затрыманых генэральны дырэктар Onliner Ілья Жукавец і распрацоўшчык Аляксандар Махораў, паведаміў рэдактар сайту Мікалай Казловіч. Затрыманы таксама паэт Эдуард Акулін, паведамляе "Вясна".

19:08 Сілавікі не далі пратэстоўцам сабрацца ў цэнтры Менску. Каля 18:00 на плошчы Незалежнасьці пачалі зьбірацца людзі. Супрацоўнікі АМАП заклікалі іх сысьці "ў мэтах вашай бясьпекі". Людзей — некалькі дзясяткаў чалавек — паступова адціснулі да гатэлю "Менск". На самой плошчы зьявіўся ланцуг АМАПу ў касках са шчытамі.

Урэшце плошча Незалежнасьці была ачэпленая ланцугамі АМАП, на вуліцы Савецкай, як падчас ранейшых акцый, стаяла мноства спэцтэхнікі. Але людзі групамі пайшлі ад плошчы ў цэнтар, у бок Кастрычніцкай плошчы. Аўтамабілісты падтрымлівалі іх гудкамі.

Да калёны пратэстоўцаў каля "Макдональдса" пад'ехалі бусы, частка ўдзельнікаў шэсьця разьбеглася.

Пачаўся жорсткі хапун каля Дома прафсаюзаў. Некаторых пры затрыманьні зьбівалі. Людзі хаваліся ў дварах. Аднаго чалавека зьбілі так моцна, што ён застаўся ляжаць на зямлі. Яго паднялі амапаўцы і зацягнулі па зямлі ў бус. Магчыма, затрыманыя дзясяткі чалавек.

19:09 АМАП разагнаў вечаровы пратэст у Менску, затрымалі дзясяткі чалавек.

Увечары 26 кастрычніка ў цэнтры Менску людзі зноў выйшлі на пратэст, АМАП разагнаў дэманстрацыю.

У Менску працягваецца пратэстная актыўнасьць. Каля 18-й гадзіны ў цэнтры места ў некаторых месцах пачалі зьбірацца грамадзяне. Плошча Незалежнасьці была ачэпленая па пэрымэтры. Там сабраліся некалькі сотняў чалавек, якія рушылі па праспэкце ў бок Кастрычніцкай плошчы.

Карнікі напалі на дэманстрантаў у раёне супэрмаркета "Цэнтральны". Дэманстранты хаваліся ў крамах і кавярнях.

Вялікая калёна пайшла на Кастручніцкую з боку плошчы Незалежнасьці. Каля ГУМу пераходзілі вуліцу Леніна не праз падземны пераход, перакрываючы рух транспарту. Некалькі маладзёнаў паспрабавалі перакрыць рух на праспэце. Гэта цягнулася некалькі хвілін.

Некалькі аўтобусаў і аўтазакаў заехалі на Кастрычніцкую плошчу. Пачаліся жорсткія затрыманьні каля Дома прафсаюзаў, некаторых зьбівалі. Аднаго пратэстоўца сілавікі зьбілі так моцна, што ён ляжаў на зямлі, амапаўцы яго паднялі, пацягнулі па зямлі ў аўтобус. Затрыманыя былі дзясяткі чалавек.

21:47 — Агульнанацыянальны страйк толькі распачаўся і будзе ўзмацняцца, — Ціханоўская пра першыя вынікі.

Лідэрка Сьвятлана Ціханоўская падсумоўвае першыя вынікі страйкаў, якія распачаліся ў Беларусі пасьля таго, як Лукашка праігнараваў ультыматум, выстаўлены яму Ціханоўскай ад імя апазыцыйных сілаў.

21:48 Акцыя пратэсту ў Менску працягнулася на плошчы Якуба Коласа, адбыліся новыя затрыманьні.

У цэнтры Менску ўвечары працягвалася акцыя ў падтрымку агульнанацыянальнай забастоўкі. Яе ўдзельнікі дайшлі да плошчы Якуба Коласа, дзе сталі ў ланцуг. Каля 20:00, калі на плошчы сабралася каля 100 пратэстуючых, у асноўным каля філярмоніі, туды прыехалі карнікі.

Людзі пабеглі ад іх за філярмонію ўверх па бульвары Мулявіна. За імі па сустрэчнай паласе паехалі тры мікрааўтобусы ў суправаджэньні аўтамабіля ДАІ са уключаным пробліскавым маячком. З боку вуліцы Якуба Коласа прыехаў аўтазак, зь якога выгрузіліся карнікі ў абмундзіраваньні.

21:50 Amnesty International заклікае ўлады Беларусі пакласьці канец міліцэйскаму гвалту.

"Мы з шокам і трывогай бачым, як гэты рэжым, які на працягу некалькіх тыдняў практыкаваў гвалт у дачыненьні да дэманстрантаў на вуліцах і ў месцах утрыманьня пад вартай, сёньня накіраваў АМАП у масках для зьбіцьця і арышту працоўных, якія страйкуюць, наўпрост на іх працоўных месцах, — сказана ў заяве Amnesty International. — Улады праяўляюць адкрытую пагарду да самых асноўных правоў чалавека, і права на страйк стала яшчэ адным, якое было бязьлітасна патаптанае пры дапамозе міліцэйскіх ботаў і дубінак".

 


Хто бастуе 26 кастрычніка


26 кастрычніка Сьвятлана Ціханоўская заклікала да ўсеагульнага страйку з патрабаваньнем сыходу Лукашкі і новых прэзыдэнцкіх выбараў. Вось хто далучыўся да страйку ў гэты дзень


Прадпрыемствы


"Беларуськалій" — вядома сама меней пра 41 шахтара, што бастуюць, яшчэ 5 шахтароў сёньня далучыліся да страйку, у тым ліку Аляксандар Ільюшчыц з 1-га рудніка. На прахадных руднікоў дзяжураць аўтамабілі зь міліцыянтамі.

МТЗ — па тэрыторыі заводу прайшла калёна рабочых, якія заклікалі далучацца да страйку. Колькі працаўнікоў страйкуе, пакуль невядома. Каля галоўнай прахадной дзяжурыць аўтазак.

Менскі маторны завод. Па выніку сходу, у якім бралі ўдзел каля 50 працаўнікоў, сама меней адзін далучыўся да страйку, іншыя выказаліся за адстаўку Лукашкі і вызваленьне палітвязьняў.

Менскі электратэхнічны завод імя Казлова. З раніцы не працуюць сама меней 300 чалавек з 6, 9 і 16 цэхаў і філіі ў Калядзічах. Патрабуюць адстаўкі Лукашкі, кажуць, што законным прэзыдэнтам краіны лічаць Сьвятлану Ціханоўскую.

МАЗ. Прайшла сустрэча працаўнікоў, якія падтрымліваюць страйк, з намесьнікам гендырэктара. Больш за 50 чалавек пацьвердзілі патрабаваньне аб адстаўцы Лукашкі. Паводле апошніх зьвестах, 100 чалавек далучыліся да "італьянскай" забастоўкі.

МЗКЦ. На тэрыторыі заводу раніцай прайшоў сход працаўнікоў, якія меркавалі далучыцца да страйку. Колькасьць тых, хто страйкуе, невядомая. Каля заводу з раніцы дзяжурыў аўтазак.

"Атлант". На заводзе лядоўняў "Атлант" прайшоў марш з заклікамі далучацца да страйку. Колькі працаўнікоў бастуе, невядома.

Рэчыца. Да 10 супрацоўнікаў управы прамыслова-геафізычных работ "Беларусьнафты" заявілі празь відэазварот, што далучаюцца да страйку.

БелОМА. Некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў прайшлі па праспэкце Незалежнасьці з плякатам: "БелОМА" супраць гвалту".


Прыватны бізнэс: "інвэнтарызацыя", "тэхнічныя прычыны",
зрэдку — "страйк"


Некаторыя невялікія фірмы, прадпрыемствы, аб’екты гандлю і сфэры паслуг просяць іх не называць — апасаюцца наступстваў, шматлікіх праверак і перасьледу.

Некаторыя адкрытым тэкстам пішуць: не працуем у сувязі з рэспубліканскім страйкам. (Да прыкладу, Velosiped studio).

Сярод тых, хто не працаваў 26 кастрычніка, — крамы, рамонтныя майстэрні, інтэрнэт-крамы, службы дастаўкі, кавярні, цырульні, прыватныя школы і моўныя курсы, турыстычныя кампаніі, індывідуальныя прадпрымальнікі і іншыя.

Imaguru Startup HUB паведамляе:

"Дарагія нашы сябры, мы далучаемся да народнага страйку і не працуем 26 кастрычніка. Мы разьвівалі Imaguru як месца вальнадумных, сьмелых і таленавітых дзелавых людзей, прадпрымальнікаў і стартапаў... Imaguru ўжо больш за 10 тыдняў зьяўляецца хабам салідарнасьці зь беларускімі прадпрымальнікамі і стартапамі, мы назіраем, як стартапы і прадпрымальнікі зьяжджаюць з краіны, каб захаваць свой бізнэс і людзей, а некаторыя зьнікаюць, многія вымушаны прымаць бізнэс-рашэньні пад гукі стрэлаў і выбухаў. І мы салідарныя з народным страйкам!" — апублікавана ў Facebook.

Не працуюць некаторыя афіцыйныя дыстрыбутары буйных замежных кампаній. Да прыкладу, ААТ "Сота Імпэкс" — афіцыйны дыстрыбутар Kingston, Transcend, Silicon Power. "Разумны дом" у Беларусі, які пастаўляе кампутарныя камплектуючыя і пэрыфэрыю, паведамляе, што "26 кастрычніка не працуе з тэхнічных прычын".

Не працуюць крамы New Balance, Sport Nutrition, Vetka Kvetka.


У сталіцы не працуе каля чатырох дзясяткаў рэстарацый, кавярняў, піцэрый


Закрыта знакамітая кавярня O’Petit, у якой хаваліся пратэстоўцы пасьля маршу пратэсту, а начальнік ГУБАЗіК Карпянкоў разьбіў дзьверы.

З буйных піцэрый і службаў дастаўкі закрытыя Domino’s, Underdog, "Піца Лісіца", Wok.by, Tokiny.

Шмат рэстарацый, бараў і кавярняў не працуе на тусовачнай Кастрычніцкай вуліцы — ENZO, "Лаўка", "Дэпо", "Хуліган".

Некаторыя пішуць пра санітарны дзень, дэзынфэкцыю, рамонт выцяжкі. Некаторыя адкрытым тэкстам намякаюць: "If you know what we mean" ("Калі вы ведаеце, што мы маем на ўвазе").

"З тэхнічных прычын" немагчыма забраць заказы ў OZ.by.

Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі абвясьціла выходны з прычыны "дэзынфэкцыі". Прыватная школа Stembridge пераносіць заняткі з 26 кастрычніка. Таксама пераносіць заняткі і моўная школа Streamline.

 


300 затрыманых


Праваабаронцы "Вясны" сабралі ўжо больш за 300 прозьвішчаў затрыманых па ўсёй Беларусі 26 кастрычніка, а ў тэлеграм-канале "Сьпісы затрыманых", які вядуць валянтэры, яшчэ больш — 453 прозьвішчы). Сьпісы пацягваюць дапаўняцца.


"Радыё Свабода", 26 кастрычніка 2020 р.

 


Ваўкавыскі мясакамбінат бастуе!


Адміністрацыя зачыніла ўсіх у цэхах, але адзін адмовіўся працаваць і страйкаваў адразу на працоўным месцы.

У выніку адгрузкі гатовай прадукцыі былі спыненыя. Рабочыя сядзелі на мясе, пілі каву і адмаўляліся працаваць.


"Белсат", 26 кастрычніка 2020 р.

 


"Прыватны бізнэс таксама страйкуе! Годзе карміць рэжым"


Адзін чалавек у арганізацыі не вызначае? А калі такіх арганізацый тысяча?

"Напэўна, проста хачу расказаць пра сябе. Я звычайны супрацоўнік прыватнай невялікай кампаніі, — піша тэлеграм-каналу "Баста" чытач. — Існуе меркаванне, што прыватнікі не страйкуюць, што толькі заводы ў гэтым вызначаюць. Але я спытаў сябе: а хіба мае падаткі не аплачваюць тэрор і дыктатуру? Хіба мне не страшна было выйсці на вуліцу ўвечары 25.10? Адказ відавочны.

На заклік прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай 26.10.20 я далучыўся да страйку. Годзе карміць рэжым! Досыць аплачваць кулі, якімі ў мяне ж страляюць. Прыватны бізнэс таксама страйкуе!

Давядзецца выйсці з зоны камфорту? Нічога. Выкруцімся. Адзін чалавек у арганізацыі не вызначае? А калі такіх арганізацый тысяча?

Жыве Беларусь!"


"Хартыя'97%", 26 кастрычніка 2020 р.

 


Асноўнае за 26 кастрычніка


На заклік Святланы Ціханоўскай пра агульнанацыянальную забастоўку адгукнуліся сотні малых і сярэдніх прыватных прадпрыемстваў, пераважна сферы паслуг і ІТ. Не працавалі піцэрыі Dominos і Піца-Лісіца, афлайн-крамы oz.by, "Стрымлайн" адмяніў заняткі. Страйк падтрымалі будаўнікі "Лазурыта". На вуліцы выходзілі медыкі менскіх шпіталяў.

З вялікіх дзяржаўных прадпрыемстваў забастовачную актыўнасць праявілі толькі Менскі электратэхнічны завод і "Гродна Азот". На апошнім сілавікі затрымалі 32 працоўных.

На астатніх заводах справа абмежавалася сходамі рабочых і сыходам адзінкавых работнікаў на адгулы ці за свой кошт, хоць аўтазакі дзяжурылі каля ўсіх галоўных прадпрыемстваў Менска.

Ва ўніверсітэтах адбыліся самыя шматлікія за час пратэстаў выступы. Вядома пра дзясяткі затрыманых студэнтаў, асабліва жорстка вінцілі тэхнароў каля БДУІР і БНТУ. Агульная лічба затрыманых за сёння набліжаецца да 500, у дадатак да 523 затрыманых учора.

Нягледзячы на налёты АМАПа, студэнты далучыліся да Маршу пенсіянераў, колькасць удзельнікаў якога перавысіла 5000 чалавек.

Супраць бастуючых у Парку высокіх тэхналогій былі ўжытыя спецсродкі.

Стала вядома пра акты дробнага сабатажу на чыгунцы. Толькі ў першай палове дня было шэсць выпадкаў закарочвання рэйкавых ланцугоў дротам — на перагонах каля Калядзіч, Жодзіна, Памыслішча, Сцяпянкі, Рудзенска.

 

Акты дробнага сабатажу на чыгунцы


Як нам стала вядома з унутраных чыгуначных зводак, сёння толькі ў першай палове дня было шэсць выпадкаў закарочвання рэйкавых ланцугоў дротам — на перагонах каля Жодзіна, Памыслішча, Сцяпянкі, Рудзенска.

 


Затрыманая актрыса Алена Гіронак


26 кастрычніка падчас мірных пратэстаў у Менску была затрыманая актрыса Алена Гіронак (Пабягаева), выканаўца галоўнай жаночай ролі ў фільме "Купала".

Доўгі час яна працуе ў Тэатры-студыі кінаакцёра, агучвала Бусліка ў "Калыханцы".

Па стане на вечар актрыса знаходзілася ў Маскоўскім РУУСе, чакала перавозкі ў Жодзіна альбо на Акрэсціна.

Хутчэй за ўсё, 27 кастрычніка Алену Гіронак будуць судзіць.


"Наша Ніва", 26 кастрычніка 2020 р.

 


Невядомыя расстрэльваюць ланцугі салідарнасці з пэйнтбольных стрэльбаў


Менск. Невядомыя на "Джылі" ездзяць па горадзе і расстрэльваюць ланцугі салідарнасці з пэйнтбольных стрэльбаў. Такія эпізоды здарыліся 26 кастрычніка калі станцыі метро "Магілёўская", а таксама ў мікрараёне "Малінаўка".

Прычым у Малінаўцы адразу пасля абстрэлу пачаліся затрыманні — то-бок магчыма, што нядобразычліўцы адмыслова памячалі фарбай тых, на каго пасля звярталі ўвагу сілавікі.

 


"За ўсіх пацярпелых!"


Канал @Protest_Grodno публікуе відэа, на якім рабочыя пад словы "За ўсіх пацярпелых!" у 15:24 адключаюць печ на заводзе "Гродна Азот".

Магчыма, нехта ўяўляў забастоўку на беларускіх прадпрыемствах не так. Але адбываецца яна так, як адбываецца: "Цыклагексанон з народам!"


"Эўрарадыё", 26 кастрычніка 2020 р.

 


У Беларусі падчас першага дня страйку затрымалі больш за 580 чалавек


Звыш 580 чалавек затрыманыя на пратэставых акцыях у панядзелак у Беларусі, паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

"Усяго ўчора за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрымалі 581 чалавека (зь іх у Менску — 486). Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэньнях у месцы ўтрыманьня зьмясьцілі 434 асобы", — гаворыцца ў паведамленьні МУС.

Па дадзеных міністэрства, у панядзелак у розных населеных пунктах краіны зафіксавана «некалькі дзясяткаў асяродкаў сацыяльна-палітычнай актыўнасьці, у якіх узялі ўдзел каля 3,6 тысячы чалавек».

Так, у Менску ў 14:00 на плошчы Незалежнасьці групы людзей ўтварылі калёну і прайшлі да плошчы Якуба Коласа. Асноўную масу ўдзельнікаў склалі пэнсіянэры і студэнты ВНУ. "Увечары былі зафіксаваныя масавыя зборы і групавыя шэсьці на цэнтральных вуліцах Менску, імі прадпрымаліся спробы блякаваньня руху транспарту, непадпарадкаваньня і супраціву пры затрыманьні", — паінфармавалі ў МУС.

У Беларусі ўжо трэці месяц працягваюцца масавыя пратэсты нязгодных з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбыліся 9 жніўня. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі Лукашкі, вызваленьня палітвязьняў і правядзеньня новых выбараў.

Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская выступіла з ультыматумам, у якім зьмяшчаўся заклік да агульнанацыянальнага страйку з 26 кастрычніка ў выпадку адмовы Лукашэнкі выканаць патрабаваньні пратэстоўцаў.

 


Што адбываецца на прадпрыемствах краіны на другі дзень страйку


26 кастрычніка Сьвятлана Ціханоўская заклікала да ўсеагульнага страйку з патрабаваньнем сыходу Лукашкі і новых прэзыдэнцкіх выбараў. Мы даведаласія, як страйкуюць на другі дзень.


МЗКЦ


Удзельнікаў учарашняга страйку на Менскім заводзе колавых цягачоў сёньня не пускалі на тэрыторыю прадпрыемства. Пра гэта паведаміў адзін з работнікаў. Ён таксама сказаў, што ўсім пагражаюць звальненьнем.

— Сёньня заблякавалі пропускі прыблізна трыццаці работнікам, — расказаў адзін з учорашніх страйкоўцаў. — Нас пускалі на тэрыторыю толькі з дазволу кіраўніка. Прыйшоў начальнік на прахадную і забраў рабочых асабіста. Загадалі пісаць тлумачальныя за ўчарашнія падзеі. Нехта пісаў, хтосьці адмовіўся. Трэба было тлумачыць, чаму ўчора мы адсутнічалі на працоўным месцы. Аднаго ўдзельніка страйку ўжо звольнілі. Учора Огер Павал Віктаравіч (намесьнік дырэктара МЗКЦ па кадрах і ідэалёгіі. — "Р.С.") сказаў, што нас усіх звольняць.

Па словах суразмоўцы, завадчане плянавалі працягнуць забастоўку і сёньня, аднак пасьля пагрозаў з боку кіраўніцтва ад такіх плянаў адмовіліся.


"Беларуськалій"


Як паведаміў сябра страйкаму "Беларуськалію" Аляксандар Курбан, 27 кастрычніка шахтары працягваюць далучацца да страйкаму.

— За першы дзень агульнанацыянальнага страйку да страйкаму "Беларуськалію" далучыліся 7 шахтароў, — расказаў Курбан. — Сёньня, 27 кастрычніка, яшчэ 2 работнікі пайшлі на страйк.

Па словах Курбана, колькасьць страйкоўцаў за адзін дзень павялічылася на 20%, сёньня могуць далучыцца яшчэ некалькі чалавек. 26 кастрычніка каля заводаўпраўленьня прайшоў сход, у ім бралі ўдзел да 100 чалавек, паведаміў Аляксандар Курбан.


Гарадзенскі драмтэатар


Паводле інфармацыі "Свабоды", да страйку далучыліся абодва рэжысэры драматычнага тэатру — Генадзь Мушпэрт і Сяргей Курыленка. Гэта адзіныя рэжысэры тэатру, таму яго праца фактычна спынілася. Дырэктар Ігар Гедзіч ужо прапанаваў ім напісаць заяву аб звальненьні па ўласным жаданьні, рэжысэры адмовіліся. Яны патрабуюць звольніць іх паводле артыкулу. У тэатры пакуль адмененыя рэпэтыцыі і спэктаклі.


ВНУ Менску


Раніцай 27 кастрычніка зьвяіліся паведамленьні аб "сядзячых забастоўках" студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і БДУ. Акрамя гэтага, у тэлеграм-канале "Матолько, помоги" апублікавалі тэкст звароту 35 супрацоўнікаў БДУІР, у якім яны зьвяртаюцца да кіраўніцтва ўнівэрсытэту з паведамленьнем аб пачатку бестэрміновага страйку.


"Гродна Азот"


Страйкам прадпрыемства раніцай 27 кастрычніка паведаміў, што некаторыя супрацоўнікі адмовіліся прымаць зьмену ў калег, якія працавалі ўначы. У цэху працуюць людзі, якія заступілі на працу а 20-й гадзіне 25 кастрычніка, ужо 36 гадзін запар. Пасьля іх тры зьмены бастуюць. "Аміяк-3" — адзін з ключавых цэхаў прадпрыемства.

У той жа час прэс-сакратар канцэрну "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка паведамляе, што "Гродна Азот" працуе ў штатным рэжыме. Ён заявіў, што інфармацыя ў Telegram-каналах аб прыпынку печаў на прадпрыемстве зьяўляецца правакацыяй.

 

Супрацоўнікі "Інтэгралу" паведамляюць пра звальненьні страйкоўцаў


26 кастрычніка на тэрыторыі прадпрыемства страйкавалі каля дзясятка супрацоўнікаў.

Пра сытуацыю на менскім "Інтэграле" расказала супрацоўніца прадпрыемства.

— Учора вышлі на тэрыторыі завода крыху больш за 10 чалавек, — гаворыць суразмоўца. — Ахова прадпрыемства ўсіх перапісала. Сёньня раніцай заблякавалі пропускі ў іх. Некаторыя атрымалі вымову. Ва ўнутраным чаце "Інтэгралу" зьявілася інфармацыя пра звальненьне дваіх чалавек. Сёньня страйку ў нас больш няма.

Пра пагрозы звальненьня ўдзельнікаў страйку 26 кастрычніка таксама расказалі супрацоўнікі МЗКТ. Там пакуль вядома пра звальненьне з працы аднаго рабочага.

 


Звольнілі супрацоўнікаў "Беларусьнафты", якія заявілі пра страйк


Звольненілі супрацоўнікаў "Беларуснафты" ў Рэчыцы, якія аб’явілі пра страйк, паведамляе Tut.by.

Напярэдадні яны запісалі відэазварот, у якім заявілі, што яны супраць гвалту і беззаконьня ў Беларусі і далучаюцца да страйку.

Сярод звольненых начальнікі партыі прамысловай геафізыкі Сяргей Палякоў і Андрэй Коваль, інжынэр-электронік Уладзімер Кайлеў, машыністы Андрэй Кандраценка, Максім Сапончык і Андрэй Шульжонак.

Усе яны даўно працавалі ў "Беларуснафце", мелі добрыя заробкі. На прадпрыемстве кажуць, што іх звольнілі "за парушэнне працоўнага заканадаўства".

 


Выкладчыкі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту заявілі рэктару пра страйк


Як гаворыцца ў тэлеграм-канале навучальнай установы, выкладчыкі афіцыйна паставілі ў вядомасьць рэктара пра ўдзел у страйку.

"Учора раніцай мы аддалі рэктару афіцыйна паведамленьне пра тое, што мы пачынаем забастоўку. Патлумачыўшы, што гэта адзіны інструмэнт, які нам сёньня застаецца, каб улады нас пачулі, — дацэнт катэдры італьянскай мовы Натальля Дуліна зьвярнулася да студэнтаў. — Калі вашы выкладчыкі, дэканы будуць прасіць вас пісаць нейкія тлумачальныя, мы лічым, што можна спасылацца на паведамленьне, якое мы перадалі рэктару".

Паводле яе, задача страйкоўцаў — "быць максымальна публічнымі", каб "быць стымулам для тых, каго мы перадусім падтрымліваем дзяржаўныя прадпрыемствы, на якіх трымаецца эканоміка краіны".

Менавіта праз студэнцкую актыўнасьць загадам Лукашкі ў адстаўку была адпраўленая Наталья Баранава, якая адпрацавала на пасадзе рэктара 25 рокаў.

Яе месца заняла Натальля Лапцева, дагэтуль кіраўніца факультэту нямецкай мовы. Падчас прызначэньня кіраўнікоў у шэраг ВНУ ставілася задача спыняць несанкцыянаваныя акцыі і палітызацыю навучэнцаў ды супрацоўнікаў.

 


Супрацоўнікаў МТС за акцыю салідарнасьці пакаралі арыштамі да 15 сутак


26 кастрычніка ў Гомлі пяць супрацоўнікаў МТС выйшлі да свайго офіса зь бел-чырвона-белымі аркушамі. Іх затрымала міліцыя. Ноч яны правялі ў ІЧУ.

Дзьвюх супрацоўніц кампаніі ранкам 27 кастрычніка адпусьцілі з ізалятара з пратаколамі. Трох супрацоўнікаў судзілі.

Юры Сынкоў атрымаў 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (судзьдзя Віктар Казачок).

Вадзіма Дынковіча, вядучага спэцыяліста кампаніі, судзіў Сяргей Кармановіч. Паводле пратаколу, 26 кастрычніка Дынковіч удзельнічаў у несанкцыянаваным пікеце.

— У нас у Менску ранкам 26 кастрычніка выйшлі калегі да цэнтральнага офіса. З той мэтай, зь якой усе выходзяць. Я выйшаў падтрымаць калег зь Менску. Стаяў там восем хвілінаў. Стаяць на вуліцы і трымаць аркушы — гэта хіба пікет? — казаў на судзе Вадзім.

Судзьдзя прапанаваў яму напісаць пісьмовую заяву, што ён прызнае віну. Ён пагадзіўся і зазначыў, што лепш было б атрымаць штраф, чым суткі.

Судзьдзя пакараў яго арыштам на 15 сутак.

Справу Аляксандра Ўласава (начальнік тэхнічнага аддзелу) разглядала судзьдзя Алеся Осіпава. Яго таксама абвінавацілі ва ўдзеле ў пікеце.

— Не было такога, як у пратаколе — што загадзя дамовіліся, у загадзя заплянаваным месцы. Мы спантанна выйшлі і стаялі на ганку. Аркуш А4 з чырвонай паласой не зьяўляецца забароненым, — патлумачыў Аляксандар.

Ён дадаў, што больш карысным будзе для ўсіх, калі ён атрымае штраф. Атрымаў 15 сутак.

 


Праваабаронцы сабралі прозьвішчы 30 затрыманых на акцыях 27 кастрычніка


У аўторак 27 кастрычніка у местах Беларусі працягваюцца пікеты, ланцугі салідарнасьці і спробы заблякаваць рух аўтамабільнага транспарту. Карнікі жорстка спыняюць пратэсты, а іх удзельнікаў затрымліваюць.

Праваабарончы цэнтар "Вясна" і валянтэры зьбіраюць інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень па ўсёй Беларусі.

Па стане на 13:45 праваабаронцам былі вядомыя прозьвішчы 30 затрыманых.

Сярод іншага сёньня раніцай у ланцугу салідарнасьці на праспэкце Дзяржынскага ў Менску затрымалі сем мэдыкаў РНПЦ "Кардыялёгія".


"Радыё Свабода", 27 кастрычніка 2020 р.

 


БМЗ прекратил отгрузку товара из-за забастовки


Подписчик сообщает, что завод БМЗ прекратил отгрузку товара из-за забастовки.

"Добрый день. Работаю в сфере международных грузоперевозок. Возим грузы в т.ч из Жлобина. Так вот,  сегодня от водителей появилась информация, что завод БМЗ прекратил отгрузку товара, по причине забастовки рабочих".

 

БелАЗ, вставай!


"На БелАЗе цех МСЦ-1 выходит 2-й день подряд, сегодня 22 человека. Нельзя поддерживать этот кровавый режим! Белазовцы, выходите и поддержите МСЦ-1! Хватит бояться!"


БелАЗ, вставай!

 


МГЛУ официально бастует!


Преподаватели официально уведомили ректора о своей забастовке. 

"Мы, как студенты, присодиняемся! При возникновении у администрации вопросов, ссылаемся на уведомление наших преподавателей!"

 


Ситуация на МТЗ 27 октября


Менск, ситуация на МТЗ 27 октября со слов активистов:

большая часть цехов — на итальянской забастовке;
администрация угрожала активистам увольнениями, но всё не так просто: увольняться по собственному желанию почти все отказались;
как минимум одного руководителя цеха приглашали посмотреть видео со вчерашней акции, чтобы найти своих работников.

 


Стачком "Беларуськалия" поддержал бастующих на "Гродно Азоте"


Солигорчане говорят, что благодаря Азотовцам к стачке "Белкалия" присоединились ещё 10 человек. 

— Первыми быть тяжело. 26 лет нам внушали, что мы стадо и никому не нужны. Не каждый человек сможет одним махом победить 26 лет пропаганды. Друзья, держитесь дружно и не поддавайтесь на уговоры! Мы прошли это всё на своей шкуре. 

Также стачком "Белкалия" поддержал забастовку на МЭТЗ и высоко оценил их вклад.

 


Вместо "Царской невесты" артисты начали петь "Магутны Божа"


В Большом театре оперы и балета вместо оперы "Царская невеста" артисты начали петь "Магутны Божа" и отказались играть потом, в ответ люди скандировали: "Жыве Беларусь!"

 

Telegram-канал Баста!, 27 кастрычніка 2020 р.

 


На "Гродна Азоце" працягваецца стачка


"Цеху АКиКАС уважение и почёт!  Первая смена смену не сдаёт, а третья не принимает! Все сидят в комнате приёма пищи!" — паведамляе @stachkomazota.

 


На "Атланте" мастеров вызывают в кабинеты начальников


"На заводе "Атлант" с самого утра мастеров вызывают в кабинеты начальников. Там сидят оперативники или чекисты, пугают наручниками. Рабочих по одному вызывают на беседу" — чытач.

 


Забастовка на МЭТЗ продолжается


Пасля інфармацыйнай хвалі пра забастоўкі, якая накрыла ўсіх учора, здаецца, што сёння на заводах нічога не адбывалася. Гэта не так. Пачытайце, як знутры апісвае сённяшнюю працу Менскага электратэхнічнага завога імя Казлова чытач:

"Забастовка на МЭТЗ продолжается. Бастуют два цеха, 16-й и 6-й. Остановка работы на них означает остановку работу всего завода, трёх тысяч человек.

Основную прибыль электротехнический получает за счёт продажи трансформаторов. Трансформатор устроен так — бак-корпус, в который помещается сердечник, заливается масло и т.д. Нет баков — нет трансформатора.

В 16-ом цеху производят именно эти баки, работу выполняет 40-50 высококвалифицированных сотрудников, и они присоединились к забастовке. 6-й цех тоже заготовительный, ключевых рабочих примерно столько же, 30-40 человек, ситуация аналогичная.

Складские запасы баков были выбраны ещё в июле. С этого момента работа всего завод зависит от того, сколько продукции произведет 16-й и 6-й.

Сейчас в цехах остается 30-40 процентов основных рабочих. Остальные, кто смог, взял больничный, отгул, за свой счёт. Те, кто остался, делают предельно возможный минимум, просто чтобы не уволили прямо сейчас.

Вчера в начале второй смены (после 17.00) к бастующим в 16-м приехал заместитель директора завода по идеологической работе. Привез на каждого по приказу, подписанному директором, об отстранении от работы в связи с неисполнением служебных обязанностей, вручил тем, кого считает зачинщиками. Ситуацию это не исправило, там нет конкретного лидера, рабочие решили действовать вместе, вместе и бастуют.

Вторую смену с ними провёл начальник цеха, третью — зам. Это очень редкая, почти невозможная ситуация, начальство обычно работает до пяти.

Начальник производства, А.Г. Рачицкий, перепробовал все методы давления, что придумал, сулил блага, угрожал лишением премии, потом увольнением, потом пытался вызвать на разговор рабочих по одному, чтобы они не чувствовали поддержки товарищей. Обещал, что комплектующие завод будет закупать в Турции, и, значит, эти рабочие не нужны заводу. Обещал, что каждого из них заставят через суд выплачивать по тридцать-сорок тысяч рублей упущенной заводом выгоды. Рабочие слушали, но бастовать продолжали.

Ребята сильные и храбрые, но ждут поддержки других предприятий. На заводе бастуют, итальянкой или открыто, не только они, конструкторы, инженерный состав, это не так заметно, потому что день простоя конструктора совсем не то же самое, что выключить станок. Но фокус внимания именно на два этих цеха. И давления на них тоже оказывается больше всего".

 


Спіс супрацоўнікаў РНПЦ "Кардыялогія",

затрыманых лукашстамі сёння на ланцугу салідарнасці


загадчык рэнтгенаперацыйнай РНПЦ "Кардыялогія" Алег Паланецкі (унікальны спецыяліст),
кардыяхірург Уладзімір Андрушчук,
загадчыца аддзялення камп'ютарнай тамаграфіі Ірына Гайдаль, рэнтгенэндаваскулярны хірург Максім Цыбульскі,
анестэзіёлагі-рэаніматолагі Андрэй Буры,
Дзмітры Чуклай,
Яўген Палойка,
Алена Чайкоўская,
Кацярына Жукавец.

Цэнтр спыніў планавыя аперацыі.

Медыкаў утрымліваюць у Маскоўскім РУУС Менска.

 


Медыкі падтрымалі затрыманых калег


Медыкі РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, а таксама Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі падтрымалі затрыманых калег з РНПЦ "Кардыялогія".

 


Менчукі татальна збайкатавалі канцэрт аркестра Фінберга ў Купалаўскім


У тэлеграм-канале @motolkohelp з'явілася фатаграфія, зробленая падчас канцэрта. На ёй відаць, што зала амаль пустая. Суразмоўца паведаміў адміністратару канала, што налічыў у зале восем чалавек. 

Адзін з супрацоўнікаў Купалаўскага тэатра назваў іншую лічбу — 11 чалавек.


На блогера Эдуарда Пальчыса завялі крымінальную справу


Сёння яго павінны былі выпусціць пасля 30 сутак на Акрэсціна. Як стала вядома @motolkohelp, на Эдуарда  СК завёў крымінальную справу. На свабоду ён не выйшаў.

 


"Мы не рабы!"


Звольненыя дзеячы культуры зладзілі флэшмоб у вялікай зале філармоніі. Перад канцэртам яны выйшлі да сцэны з плакатамі "Мы не рабы", "Культура супраць гвалту", пасля чаго выйшлі пад скандаванне гледачоў "Жыве Беларусь!".

 


Лукашка пра разгон нядзельнага марша на Арлоўскай:

Гэта быў мой загад


Лукашка пракаментаваў дзеянні сілавікоў пры разгоне пратэстаў у Менску ў нядзелю, 25 кастрычніка. Паводле яго слоў, гэта ён аддаў загад урывацца ў кватэры менчукоў і сілай выцягваць адтуль дэманстрантаў, паведамляе СТБ.

— Не мы былі ініцыятарамі. Вы бачылі, што было ў мінулую нядзелю. Карцінкі няма, хадзілі, хадзілі па Менску. Мэта была захапіць цэнтр, у цэнтр не пусцілі. Змярканне — пайшлі на аддзелы міліцыі. Пайшлі, што самае страшнае, у спальныя раёны. Цёмна, людзі перапужаныя. Хтосьці а сёмай гадзіне выйшлі з дзеткамі на вуліцу. Гэта што, нармальна, калі натоўп п'яны, ашалелы, праколаты наркотыкамі, пракураны і прапіты, сотні чалавек, рынуліся ў гэтыя раёны?

Што трэба было рабіць міліцыі? Гэта быў мой загад для таго, каб засцерагчы людзей. Пачалі ўскрываць кватэры, рынуліся ў гэтыя кватэры. Прыйшлося з кватэр выцягваць гэтых наркаманаў. Гэта ненармальна, гэта недапушчальна, Валерый Палыч. Таму пачынаем працаваць, — запатрабаваў Лукашка, звяртаючыся да кіраўніка Савета бяспекі Вакульчыка.


"Наша Ніва", 27 кастрычніка 2020 р.

 


Студэнтку затрымалі на акцыі ў Менску.

Ад Акрэсціна "выратавала" зламаная рука


26 кастрычніка многія беларускія студэнты вырашылі далучыцца да нацыянальнай забастоўкі. Хтосьці ладзіў акцыі ў сценах сваіх ВНУ, іншыя выходзілі пратэставаць на вуліцы Менска. Частку студэнтаў затрымалі.

Адна з пратэстоўцаў, студэнтка БДМУ Маргарыта, расказала пра сваё затрыманне. Уцякаючы ад АМАПа дзяўчына ўпала і зламала руку. З РУУС яе павезлі ў БХМД.


"Людзі пачалі падаць адно на аднаго"


Раніцай Маргарыта з іншымі студэнтамі медуніверсітэта прыехала на плошчу Якуба Коласа. Хлопцы і дзяўчаты ўжо ведалі пра затрыманні і доўга не маглі вырашыць, куды ісці, але ўсё ж вырашылі выйсці з метро і пайшлі па праспекце Незалежнасці.

— Мы спачатку пайшлі ў бок цэнтра, але там былі бусы, таму павярнулі ў іншы бок. Проста ішлі. І потым рэзка людзі пачалі бегчы. Я ішла ў ліку першых, і калі людзі пачалі бегчы ў іншы бок, я апынулася сярод апошніх, — расказвае студэнтка.

Дзяўчына тлумачыць: усе пабеглі, убачыўшы "бусікі", якія пад'ехалі. Сама яна машыны не заўважыла.

— Я бягу, шмат людзей, стоўпатварэнне. Людзі пачалі падаць адно на аднаго. І я спатыкнулася на іншага чалавека, упала, у гэты момант зламала руку. Мяне падняў супрацоўнік АМАПа, і разам з яшчэ дзвюма дзеўкамі нас пасадзілі ў бус.


"Гэта не пазіцыя"


Ужо ў "бусіку" студэнтам пачалі задаваць пытанні. Маргарыта ўспамінае: пыталіся пра тое, навошта яны пратэстуюць, хто імі кіруе, у чым мэта.

— Калі мы пачалі адказваць, што выступаем супраць гвалту і гэта наша грамадзянская пазіцыя, нам пачалі казаць, што гэта не пазіцыя, што мы не павінны ахвяраваць сваім статусам дзеля гэтага ўсяго, таму што гэта бескарысна... У мяне быў плакат з сабой з цытатай Цыцэрона пра крах імперыі ["Чым бліжэй крах імперыі, тым больш вар'яцкія яе законы". — "Эўрарадыё"], і больш "нагон" [з боку карнікаў. — "Эўрарадыё"] на мяне, таму што, як аказалася, дзве іншыя дзеўкі проста ішлі з пар.

Потым іх перавялі ў аўтазак. Забралі тэлефоны, агледзелі сумкі, некалькі разоў ударылі па спіне і галаве, расказвае Маргарыта, — каб сядзелі і глядзелі ў падлогу. Пазней дзяўчат перасадзілі на сядзенні, а хлопцаў пакінулі ў задняй частцы аўтазака.

— Над імі пачаўся фізічны гвалт. Іх прымусілі трымаць заплечнікі ў паднятых руках, галовы ўніз... Пыталіся, платнікі яны ці бюджэтнікі, у залежнасці ад адказу знаходзілі аргументы наконт таго, чаму не трэба выступаць. Калі хтосьці пярэчыў, яго білі. Калі хтосьці з дзевак на гэта глядзеў, нам казалі адвярнуцца... Я асабіста бачыла, як аднаму выломлівалі пальцы і пагражалі, што іх зараз зламаюць, — расказвае Маргарыта.


"Праз тое, што зламаная рука, адпусцілі"


У РУУС даставілі студэнтаў не толькі з "яе" аўтазака.

— У РУУС са мной быў іншы хлопчык з БДМУ, яму маркерам на лбе намалявалі крыж. Потым ён расказваў, што так малявалі і іншым людзям.

У РУУС сілавікі працягвалі выказваць студэнтам сваё "каштоўнае" меркаванне.

— Нам казалі, што мы губім сваё жыццё, якія мы дактары, што мы будзем кухаркамі, што мы дуры поўныя, што Святлана Ціханоўская будзе смажыць нам катлеты і гэтак далей... Спрабавалі нас неяк зняважыць, запалохаць, выставіць ідыёткамі, — успамінае Маргарыта.

Маргарыта скардзілася сілавікам на боль у руцэ, але яны ігнаравалі гэта, хоць да таго моманту рука ўжо апухла. Калі трэба было самой здымаць ўпрыгажэнні і запаўняць паперы, прызналася, што не можа гэта зрабіць. Дактароў выклікалі толькі пасля таго, як яна сказала, што гэта можа быць пералом. Дактары хуткай пацвердзілі: пералом, пасля чаго студэнтку даставілі ў БХМД.

— Мне дакладна не сказалі, што мне пагражае. Калі я пыталася [міліцыянера. — "Эўрарадыё"], мне адказалі: альбо павязуць у Жодзіна ці Акрэсціна, альбо забярэ хуткая — залежыць ад таго, што ўбачаць дактары.

Сяброўку Маргарыты, якой "пашанцавала менш", яшчэ чакае суд, да яго яна будзе пад вартай.

— Чыста праз тое, што я зламала руку, мяне адпусцілі дадому, — дадала студэнтка.

Ніякіх папер у РУУС Маргарыце не далі, таму яна не ведае, ці складзены пратакол і ці чакае яе суд.


"Эўрарадыё", 27 кастрычніка 2020 р.

 


Змена цэху "Карбамід-4" не прымаецца з раніцы 26-ага


Змена цэху "Карбамід-4" "Гродна Азот" не прымаецца з раніцы 26-ага кастрычніка.

Працэс у гэтыя хвіліны адсочвае кіраўнік цэха. Людзі абураныя збіццём калег і прымусам да працы з боку амапаўцаў. Міліцыянты6 якія затрымалі працаўнікоў "Грода Азот", жорстка збівалі людзей у аўтазаках.


"Белсат", 27 кастрычніка 2020 р.

 

 

На Менскім электратэхнічным заводзе імя Казлова пачалі звальняць страйкоўцаў


Зваршчык заводу імя Казлова Аляксандар Шымановіч раніцай 28 кастрычніка аднёс у адміністрацыю прадпрыемства паведамленьне аб далучэньні да агульнанацыянальнага страйку. Пасьля абеду ён ужо атрымаў смс-паведамленьне аб пералічэньні яму заробку ў сувязі са звальненьнем.

— Ані званка, ані іншага паведамленьня не было, але дакладна пазначана, што ўжо звольнены і пералічаныя заробленыя грошы. Між тым сама меней у мяне мусілі ўзяць тлумачэньні, перад тым як падпісаць загад аб звальненьні. Хутка спрацавалі. Відаць, сьпяшаюцца адрапартаваць, што выконваюць загад Лукашкі пра звальненьні страйкоўцаў, — сказаў Аляксандар Шымановіч.

Працаўнік лічыць, што звольнілі яго незаконна, бо ён меў права на страйк з палітычнымі патрабаваньнямі, што гарантавана Канстытуцыяй, і папярэдзіў пра гэта адміністрацыю.

— Не шкадую. Уступіў у Свабодны прафсаюз мэталістаў, спадзяюся на іх юрыдычную падтрымку, буду абскарджваць звальненьне. Яшчэ пазмагаемся, — сказаў Аляксандар Шымановіч.

Паводле крыніц, на Менскім электратэхнічным заводзе імя Казлова 26 і 17 кастрычніка не працавалі рабочыя 6-га і 16-га цэхаў, а таксама філіі ў Калядзічах. Усяго ў рознай форме страйк падтрымалі да 70% працаўнікоў заводу. Колькі чалавек цяпер працягваюць страйк, Аляксандар Шымановіч ня ведае.

— Чалавек, зь якім мог закантачыць, чамусьці не на сувязі. Не выключаю, што мяне не аднаго звольнілі. Нічога. Можа, Лукашка сам паспрабуе папрацаваць на нашых месцах? Паглядзім, як гэта ў яго атрымаецца.

 


Адміністрацыя Менскага маторнага заводу звольніла прафсаюзнага актывіста,
які ладзіў страйк, а міліцыя яго затрымала


Звольнілі старшыню нізавой арганізацыі РЭП на Менскім маторным заводзе Андрэя Комліка-Ямаціна. Пакуль ён зьбіраў рэчы, яго затрымалі і адвезьлі Партызанскі РУУС.

Ігар Комлік, прафсаюзны актывіст і бацька Андрэя, у камэнтары ўдакладніў, што сына, мяркуючы па ўсім, будуць судзіць паводле артыкула 23.34 КаАП. Прынамсі ў міліцыі яму сказалі забраць асабістыя рэчы сына.

Прычынай звальненьня, на перакананьне Ігара Комліка, стала прафсаюзная дзейнасьць Андрэя. Усё пачалося яшчэ 14 жніўня, калі матарысты ладзілі акцыю супраць фальсыфікацыі выбараў і жорсткасьці сілавікоў, у якой удзельнічалі блізу 700 чалавек.

— Будзем абскарджваць рашэньне, бо гэта перасьлед за актыўнасьць, — кажа ён. — Фармальнай прычынай стаў "перабор вымоваў". Спачатку за жнівеньскія падзеі, калі масава выйшлі рабочыя, а страйк ня быў прызнаны. Пасьля павесілі ледзь не падбухторваньне да сабатажу. Нарэшце, напісаў заяву на імя дырэктара, каб у вольны час мог наведваць прадпрыемства і кантраляваць выкананьне тэхнікі бясьпекі і г.д. У адказ заблякавалі пропуск. Тады застаўся для сустрэчы з чальцамі прафсаюзу. Расцанілі як парушэньне працоўнага заканадаўства.

26 кастрычніка каля 50 работнікаў маторнага заводУ зладзілі на тэрыторыі сход, на якім абмеркавалі магчымасьць страйку. І хоць гэта адбылося ў абедзенны перапынак, Комлік-Ямацін паплаціўся працай.

Міліцыянты, якія забіралі Андрэя Комліка-Ямаціна, нефамальна выказалі бацьку сваю вэрсію затрыманьня — маўляў, усё ад таго, што той "ня любіць Лукашку".
— Я ім адказаў, што і сам, мякка кажучы, ня вельмі люблю і Лукашку, і людзей у пагонах, — гаворыць Ігар Комлік. — І дадаў, што ў нейкім сэнсе мне нават сорамна, што ў маладосьці марыў стаць міліцыянтам ці супрацоўнікам сьледчых органаў.

У 2017 роке Андрэй Комлік-Ямацін праходзіў падазраваным у так званай "справе патрыётаў". Разам з жонкай Настай яны выраблялі адзеньне ў нацыянальным беларускім стылі. Справа неўзабаве развалілася.

У другой палове дня Ігар Комлік сам зьбіраецца ў Фрунзэнскі РУУС Менска, дзе мусіць даць тлумачэньні за акцыю 13 верасьня.

У свой час прафсаюзныя актывісты Ігар Комлік і Генадзь Фядыніч абвінавачваліся Дэпартамэнтам фінансавых расьсьледаванняў КДК ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. У 2018 роке абодвух асудзілі на 4 рока хатняй хіміі. Актывісты былі прызнаныя палітычнымі зьняволенымі.

 


"Актыўная фаза страйкаў перарастае ў іншыя формы "партызанскай барацьбы"


"Актыўная фаза страйкаў перарастае ў іншыя формы "партызанскай барацьбы", — гэтак ацаніў бягучую сытуацыю ў інтэрвію БелаПАНу старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандар Ярашук.

— У аўторак у параўнаньні з панядзелкам стала цішэй, што датычыцца прадпрыемстваў. Але нішто нікуды не падзелася, зьнешнія праявы пратэсту сышлі ўглыб, у тым ліку ў сабатаж, "італьянскі страйк", — сказаў Ярашук.

Ён заўважыў, што на прахадных буйных прадпрыемстваў цяпер дзяжурыць АМАП.

— Рабочыя і так не былі настроеныя масава пратэставаць. Гэтыя страйкі мы больш карэктна называем акцыямі пратэсту. Гэта тое, што могуць дазволіць сабе працоўныя. Усё трансфармавалася ў сабатаж, на працоўных месцах людзі праводзяць "італьянскія страйкі". У той ці іншай форме гэта праяўляецца на ўсіх прамысловых прадпрыемствах. Можна назваць для прыкладу і МАЗ, і Менскі электратэхнічны завод. Страйк у клясычнай форме праходзіць на "Гродна Азоце".

Ня ведаю, які будзе працяг, але можна казаць, што, хутчэй за ўсё, усе акцыі будуць насіць хвалепадобны характар. Гэты як заснулы вулькан, які час ад часу выкідае клубы пары і попелу, — адзначыў прафсаюзны лідэр.

Ярашук адзначыў, што прычыны, якія спарадзілі напружанасьць у грамадзтве, не зьнікаюць.

— Улады імкнуцца вырашаць праблему адзіным спосабам — запалохваньнем рабочых, сілавой расправай, прымусам у розных формах, у тым ліку рэпрэсіямі, уключаючы справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях, звальненьні актывістаў і гэтак далей, — заўважыў кіраўнік БКДП.

Паводле Ярашука, усё гэта будзе працягвацца да таго часу, пакуль не адбудзецца транзыт улады.

— Але рэжым ні ў якай форме ня мае намеру мяняць сваю палітыку і стратэгію, ня мае намеру садзіцца за стол перамоваў і весьці дыялёг для выхаду з вострага палітычнага і сацыяльна-эканамічнага крызісу. Таму мы можам зрабіць прагноз, што тычыцца рэальнага сэктару эканомікі: мы будзем назіраць акцыі пратэсту, якія будуць выяўляцца ў своеасаблівай форме "партызанскай барацьбы". Таму што такія формы для працоўных больш бясьпечныя і звыклыя, — адзначыў Ярашук.

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што пратэстуюць ня толькі рабочыя на прадпрыемствах, але і студэнты, навучэнцы каледжаў.

— Прыватны бізнэс таксама пратэстуе. Іх дзеяньні накіраваныя на тое, каб нанесьці як мага большую шкоду сыстэме дзяржкіраваньня, бо закрыцьцё кафэ, цырульняў і іншых аб'ектаў сфэры паслуг азначае нявыплату падаткаў у бюджэт. У сфэры абслугоўваньня занята больш за 50% работнікаў. Краіна будзе страчваць істотныя паступленьні ў бюджэт, і гэта будзе сур'ёзна дэстабілізаваць усю сыстэму ўлады і таксама няўхільна набліжаць краіну да разьвязкі, — падсумаваў Аляксандар Ярашук.

У сваю чаргу, старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Максім Пазьнякоў у інтэрвію БелаПАН выказаў думку, што сытуацыя са страйкамі вырашыцца ў бліжэйшыя дні.

— Зараз вельмі шмат што вырашаецца на "Гродна Азоце". Калі хлопцы там выстаяць і працягнуць страйкаваць, то па ланцужку можа страйк перакінуцца і на астатнія прадпрыемствы.

Але пакуль мы бачым ціск з боку адміністрацыяў прадпрыемстваў на спробы сабрацца. Ніхто ня кажа ў адкрытую, што будзе страйкаваць, усе пляны ў людзей у галаве, і яны спрабуюць іх ажыцьцявіць, таму ў бліжэйшыя дзень-два ўсё вырашыцца — альбо страйкавы рух пашырыцца, альбо, наадварот, заціхне, — сказаў прафсаюзны лідэр.

 


Некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў МДЛУ
далучыліся да страйку, — дацэнтка катэдры


Пра далучэньне выкладчыкаў і супрацоўнікаў Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту да страйку студэнтаў стала вядома 27 кастрычніка. Паводле нашай інфармацыі, пераважная большасьць супрацоўнікаў МДЛУ пакуль займае нэўтральную пазыцыю.

Падрабязнасьці пра дасланы ў рэктарат зварот выкладчыкаў і супрацоўнікаў МДЛУ Свабодзе расказала дацэнтка катэдры італьянскай мовы Натальля Дуліна.

— У страйку ўдзельнічаюць некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў унівэрсытэту, — гаворыць яна. — Паводле непацьверджаных чутак, зараз адміністрацыя зьбіраецца мяне звольніць. У некаторых выкладчыкаў ужо ёсьць папярэджаньні, якія яны атрымалі яшчэ да пачатку страйку за пратэставыя дзеяньні і парушэньне правілаў унутранага распарадку і загаду рэктара аб недапушчэньні няўзгодненых мерапрыемстваў у сьценах унівэрсытэту. У мяне ёсьць вымова, папярэджаньні ў некаторых выкладчыкаў таксама.

Па словах Натальлі Дулінай, адміністрацыя "стараецца зрабіць выгляд, што нічога не адбываецца і заняткі праводзяцца ў штатным рэжыме", у афіцыйным тэлеграм-канале МДЛУ адміністрацыя разьмяшчае інфармацыю пра тое, што страйкоўцы парушаюць парадак забастоўкай. Аднак выкладчыкі-страйкоўцы "адмяняюць свае заняткі, наколькі гэта магчыма".

— Мы паведамляем студэнтам, што заняткаў ня будзе і просім, каб яны адказвалі, калі будуць пытацца ў дэканаце, што выкладчык бастуе, — кажа выкладчыца. — У некаторых нашых выкладчыкаў спэцыфічная праца. Яны працуюць з іншаземцамі. У сілу нават маральных пытаньняў ім нельга адмяніць заняткі. Ёсьць людзі, якія працуюць з дарослымі слухачамі курсаў. Гэта вячэрнія заняткі. І выкладчыкі таксама маюць супярэчлівыя пачуцьці. Я іх разумею. Усе яны з намі ходзяць на акцыі, усе выйшлі 26 кастрычніка на марш.

 


Пасьля акцыі салідарнасьці ў Опэрным тэатры адмянілі спэктаклі.
Афіцыйна: каранавірус


28 кастрычніка Вялікі тэатар опэры і балету Беларусі паведаміў пра адмену ўсіх спэктакляў і канцэртаў у малой залі з 29 кастрычніка па 20 лістапада.

"Дарагія гледачы! У сувязі са складанай эпідэміялягічнай сытуацыяй з 29 кастрычніка па 20 лістапада ў Вялікім тэатры Беларусі адмененыя спэктаклі, а таксама канцэрты ў малой залі. Усе квіткі падлягаюць вяртаньню. Прыносім свае выбачэньні. І дзякуй за разуменьне! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!" — напісалі ў афіцыйным тэлеграм-канале тэатру.

27 кастрычніка ў Опэрным тэатры прайшла незвычайная акцыя салідарнасьці: пасьля трэцяга званка, перад пачаткам спэктакля, калі ў залі згасла сьвятло, аркестар тэатру ўстаў і пачаў гаварыць:

— У гэты пераломны момант, калі ў нашай краіне адбываецца беззаконьне і несправядлівасьць, мы ня можам маўчаць. Мы не разумеем, як мы можам граць, сьпяваць, танцаваць, калі ў гэты час нашых знаёмых, блізкіх зьбіваюць, затрымліваюць і страляюць...

Нехта ў залі сказаў "Устаньце, людзі, устаньце!", заля выбухнула аплядысмэнтамі і заскандавала "Жыве Беларусь!", а гледачы, у ліку якіх былі і прафэсіяналы, пачалі сьпяваць.

 


Звальненьні, арышт, стажоры.
Што адбываецца ў трэці дзень страйку на "Гродна Азоце"


Зьявіўся загад аб звальненьні 12 чалавек на "Азоце". Аднаму работніку далі 30 сутак арышту. Зьмены ў некаторых цэхах пераймаць няма каму — на дапамогу прыходзіць начальства, стажоры і тыя, хто не страйкуе.


Звальненьні


У сеціва трапіў загад за подпісам генэральнага дырэктара Ігара Бабыра аб звальненьні 12 азотаўцаў. Гэта рамонтнікі, апаратчыкі, апэратары. Прычына — адсутнасьць на працоўным месцы без сур’ёзных прычынаў. У некага гэта дні арышту за пратэсты, у іншых — 26 і 27 кастрычніка, калі пачаўся страйк.

Азотаўцы, якія не былі на працы, бо сядзелі ў ізалятары, прадстаўлялі аб гэтым даведкі, кіраўніцтва мусіла ведаць прычыну "прагулу". Страйкам "Азоту" абяцае выплаціць кожнаму звольненаму з палітычных прычын па 1,5 тысячы эўра дзякуючы міжнародным фондам дапамогі.


Страйк працягваецца


Страйк на прадпрыемстве працягваецца, хоць кіраўніцтва гэта адмаўляе. Адкрыта пра сваё далучэньне да страйку заявілі 16 чалавек. За дзень колькасьць заяваў вырасла ўдвая. Усяго не прыступае да працы больш як сотня работнікаў.

Трэція суткі зьмены ў "Аміяку-3" і "Карбамідзе-4" пераймаюць ня тыя, хто меўся па пляне. На замену прыходзяць тыя, хто не страйкуе, зь іншых зьменаў або падразьдзяленьняў, начальства. Вядома, што "Аміяк-3" абвясьціў пра пошук кадраў. Выйсьці на працу прапануюць пэнсіянэрам, былым работнікам "Азоту". У цэх набралі стажораў, аднак мала хто са сталых работнікаў хоча іх вучыць.


Арышт "азотаўца"


Работніка "Аміяку-3" Аляксандра Жука асудзілі на 30 сутак арышту за ўдзел у двух недазволеных масавых мерапрыемствах (па 15 за кожнае). Жук зьнік раніцай 27 кастрычніка, потым яго знайшлі ў КДБ. Да суду ён заставаўся ў ізалятары.


Што кажуць улады


Паводле афіцыйнай інфармацыі, на прадпрыемстве "Гродна Азот" раніцай 26 кастрычніка адбылася спроба дэстабілізаваць абстаноўку. Каля прахадной заводу сабралася больш за 100 чалавек, большасьць зь якіх не працуюць на "Азоце". Паводле афіцыйнага паведамленьня, правакацыйныя дзеяньні лякалізавалі, забастоўкі на прадпрыемстве няма.

Прадстаўнік канцэрну "Белнафтахім" заявіў 27 кастрычніка, што ААТ "Гродна Азот" працуе ў штатным рэжыме, усе тэхналягічныя працэсы ў норме. Інфармацыю ў тэлеграм-каналах, што печы на прадпрыемстве прыпынены, у канцэрне назвалі правакацыяй.

 

 

Прарэктарка Акадэміі мастацтваў адмовілася адлічваць студэнтаў


— Я супраць такіх адлічэньняў. Адлічэньняў за тое, што студэнты выказваюць сваю грамадзянскую пазыцыю, — сказала Алена Бохан. Яна не падпісала загад аб адлічэньні трох студэнтаў, але мяркуе, што, хутчэй за ўсё, студэнтаў усё роўна адлічаць.


"Радыё Свабода", 28 кастрычніка 2020 р.

 


З МЗКЦ звольнілі за страйк як мінімум дзесяць чалавек


Рабочы Менскага заводу колавых цягачоў Андрэй распавёў, што 27 кастрычніка на дзесяцёх ягоных калег, якія прынялі ўдзел у страйку, падрыхтавалі загады аб звальненні.

Адначасова вымовы атрымалі начальнікі канструктарскіх бюро. Пры гэтым афіцыйна гэтыя ўмовы не за страйк, прычыны шукаліся самыя розныя — нехта ездзіў яшчэ летась за мяжу без дазволу (а начальнікам з МЗКЦ, паводле Андрэя, патрэбны такі дазвол, бо прадпрыемства — стратэгічны аб'ект) і т.п. Старшыню страйкаму звольнілі за адсутнасць на працоўным месцы.

МЗКЦ далучыўся да агульнанацыянальнага страйку ў панядзелак, 26 кастрычніка. Тады працоўныя пайшлі маршам па цэхах, заклікаючы іншых далучацца да страйку. Цяпер гэтых працоўных рэпрэсуюць. Паводле Андрэя, сітуацыю на прадпрыемстве ён бы апісаў фразай "нізы хочуць, вярхі ціснуць". Шмат хто на сваіх працоўных месцах падтрымлівае італьянскі страйк.

Сам Андрэй лічыць, што эфектыўнай можа быць толькі сапраўдная адкрытая забастоўка, але дзеля гэта трэба, каб яе падтрымала большасць, бо некалькіх чалавек можна звольніць, а ўвесь працоўны калектыў — не.

 


Адважны супрацоўнік "Атланту" запісаў вельмі шчыры відэазварот да Лукашкі


— Я, рабочий завода "Атлант", Манкевич Виктор Анатольевич, признаю своим президентом Светлану Тихановскую и напоминаю Александру Григорьевичу об выставленном ультиматуме. Вы должны объявить о своём уходе, вы должны остановить насилие, вы должны освободить всех политических заключённых. Не разрушайте нашу страну! Если в вас есть что-то человеческое, если вы действительно где-то переживаете за Беларусь — уходите, уходите сейчас, пока не поздно!

 


Звольнілі старшыню пярвічнай арганізацыі РЭП на ММЗ


Сёння ў Менску з працы звольнілі старшыню пярвічнай арганізацыі РЭП на Менскім маторным заводзе Андрэя Комліка-Ямаціна. Пакуль ён збіраў рэчы на сваім працоўным месцы яго затрымалі і адвезлі Партызанскі РУУС.

 


У Берасці ў нядзелю затрымалі больш за 60 чалавек


Сёння, 28 кастрычніка, выходзіць 72 гадзіны, як гэтых людзей можна трымаць у ІЧУ, таму затрыманых вязуць у суд Маскоўскага раёну, дзе арганізаваны сапраўдны канвеер. На ім суддзя Святаслаў Каліна раздае содні: па 5 содняў арышту атрымалі Уладзімір Рослік, Алег Парфёнаваў і Раман Палоска, 3 содняў атрымала Галіна Ягорава.

У Горадні таксама працягваюцца суды над затрыманымі ў нядзелю. Пакуль даюць штрафы.

 


Невядомыя без формы вывелі студэнта з вучэбнага корпуса БДТУ


Менск, БДТУ. Невядомыя без формы вывелі студэнта з вучэбнага корпуса. Студэнты пішуць, што яго выкралі ціхары. Паведамляецца, што гэта Юры Карлянок, ФІТ, 4 курс. Зараз ён знаходзіцца ўнутры машыны, якая стаіць паміж карпусамі ўніверсітэту.


"Белсат", 28 кастрычніка 2020 р.

 


Працоўны "Гродна Азоту" распавёў, як адбываецца страйк на прадпрыемстве


Змену не перадаюць ужо трэці дзень.

Андрэй Ханевіч, апаратчык з "Карбаміда-3", старшыня першаснай арганізацыі БНП на "Гродна Азоце", распавёў тэлеграм-каналу "Краіна для жыцця", як адбываецца страйк на прадпрыемстве:

"У аўторак з раніцы рабочыя цэха "Карбамід-4" адмовіліся прымаць змену. Змену не перадаюць ужо трэці дзень.

У цэху ёсць чатыры змены, якія дзяжураць на ЦКП. Яны змяняюцца кожныя дванаццаць гадзін, працуюць з васьмі раніцы і да васьмі вечара, і наадварот. Кожная складаецца з пяці-шасці аператараў і начальніка змены.

Зменны персанал у ноч з панядзелка на аўторак прыйшоў на працоўнае месца, але да працы не прыступіў. Ранішняя змена паступіла аналагічна — прынамсі з аднаго рабочага зменнага складу ў гэтым цэху здзекаваліся ў аўтазаку ў панядзелак, і ягоныя таварышы праяўляюць салідарнасць.

За пультам увесь гэты час знаходзяцца ІТР. Пакуль не здарыцца няштатная сітуацыя — гэтага дастаткова. Калі няштатная сітуацыя здарыцца, то патрэбная будзе праца ўсяго зменнага складу. Гэта нагадвае працу лётчыкаў — пакуль усё штатна, спраўляецца аўтапілот, але пілоты ў бесперапыннай гатоўнасці да пераходу на ручное кіраванне.

Тут трэба разумець, што хлопцы клапоцяцца пра свой цэх, яны не хочуць, каб з ім нешта адбылося. І на працы яны знаходзяцца, каб, у выпадку чаго, дапамагчы спыніць цэх.

Настроеныя на перамовы, але іх няма каму прадстаўляць. Тры патрабаванні палітычныя, незалежны прафзвяз іх перадаць далей не можа, а наймальнік не хоча.

Дыялог з галоўным інжынерам Сяргеем Селівонікам:

— Трэба працаваць.

— Трэба, каб закон працаваў. Будуць выконваць закон - будзем выконваць службовыя інструкцыі.

— Я не магу разглядаць вашы палітычныя патрабаванні.

— Не бярыце, перадайце на разгляд.

— Усё, спыняйце цэх.

— Не. Гэта вы павінны аддаць загад на прыпыненне цэха праз недахоп персаналу, без загаду гэта падсудная справа.

Сітуацыя для прадпрыемства пагаршаецца тым, што невядома, колькі зменны персанал будзе прыходзіць на працоўнае месца. Некаторыя збіраюцца пісаць заяву на звальненне: "Такое трываць нельга".

Аўтаматыка можа спыніць цэх, і цягам дня яго можна зноў запусціць без асаблівай праблемы. Далей будзе больш складана.

Замяніць зменны персанал няма кім. Для новага чалавека — афіцыйная стажыроўка шэсць месяцаў, і яшчэ шэсць месяцаў трэба, каб ён стаў самастойным работнікам.

Кіраўніцтва тэлефанавала пенсіянерам, якія працавалі ў цэху раней. Але паводле інструкцыі пасля перапынення працы даўжынёй рок ці больш работнік абавязаны прайсці ўсё тую ж шасцімесячную стажыроўку і здаць усе іспытыф.

Сёння дзённая змена зладзіла сход, галасавалі за тое, ці прадаўжаць стачку. Будуць прадаўжаць".

 


Рабочие "Гродно Азот" проголосовали за продолжение стачки


Последние новости с предприятия, которое стало в авангарде национальной забастовки.

Ранее задержанному члену совета представителей первичной организации БНП ОАО "Гродно Азот" Александру Жуку вынесен приговор: в совокупности 30 суток ареста! Об этом сообщили в стачкоме.

Гендиректор предприятия Игорь Бобырь подготовил приказ на увольнение 12 человек за отсутствие на рабочем месте.

По информации стачкома, прогулы стоят в те дни, когда рабочие находились в ИВС, в связи с чем были предоставлены соответствующие справки.

Заявления на увольнение вынуждают писать и других активных рабочих.

— БНП считает увольнение незаконным, — заявил председатель первичной организации ОАО "Гродно Азот" Андрей Ханевич.

— БНП не намерен давать разрешение на увольнение, пока не будут выяснены все обстоятельства, — подтвердили председатель БНП Максим Позняков и вице-председатель БКДП Сергей Антусевич.

Профсоюзные лидеры советуют рабочим "не писать заявления на увольнение, облегчая тем самым возможность администрации избавиться от самых активных протестующих".

— Что касается массового написания заявлений на увольнение, то это определенный сценарий действий со стороны нанимателя. Думаем, что наниматель с превеликим удовольствием подпишет заявления некоторых. И в результате они будут уволены. С остальными, незаменимыми, более покладистыми, зависимыми от семейных обстоятельств, проведут такую разъяснительную работу, возможно, с угрозами, обещаниями, повышениями, что они выйдут на работу, — отметили Позняков и Антусевич.

Напомним, в цехе "Карбамид-4" ОАО "Гродно Азот" рабочие не передают смену уже третьи сутки.

На предприятии сообщают, что сменный персонал даже если и приходит на рабочее место, но к работе не приступает.

— Сегодня дневная смена устроила собрание, голосовали за то, продолжать ли стачку. Будут продолжать. По крайней мере, над одним рабочим сменного состава в этом цехе издевались в автозаке в понедельник, и его товарищи проявляют солидарность, — говорит Ханевич.

По его словам, пока вместо рабочих обязанности исполняет вышестоящее начальство.

— За пультом всё это время находятся вышестоящие работники ИТР. Пока не случится нештатная ситуация, этого достаточно. Если нештатная ситуация случится, то нужна будет работа всего сменного состава. Тут нужно понимать, что ребята заботятся о своем цехе, они не хотят, чтобы с ним что-то произошло. И на работе они находятся, чтобы, в случае чего, помочь остановить цех, — объяснил лидер профсоюзной первички.

Он рассказал о том, что главный инженер Сергей Селивоник предлагал рабочим остановить цех, на что те ответили, что это он "должен отдать приказ на остановку цеха в связи с нехваткой персонала, потому что без приказа это подсудное дело".

— Заменить сменный персонал некем. Для нового человека официальная стажировка занимает шесть месяцев, и ещё шесть понадобится, чтобы он стал самостоятельным работником. Руководство звонило пенсионерам, которые работали в цеху раньше. Но по инструкции, после перерыва в работе в течение года или больше работник обязан пройти всё ту же шестимесячную стажировку и сдать все экзамены, — сказал Ханевич.

Тем временем, отдел кадров предприятия в срочном порядке ищет "штрейхбрехеров" на стажировку.

 


Студэнты БДМУ, якія страйкуюць, просяць пра дапамогу


Ва ўніверсітэт ужо едуць выкладчыкі і СМІ.

Як паведамляе Telegram-канал "Беларусь галаўнога мозгу", проста цяпер у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце адбываюцца адлічэнні. Студэнты масава збіраюцца ў падтрымку калег. У рэктараце ўсе прарэктары і рэктар, дэканы.

"Студэнтаў выклікаюць па адным, спачатку 10 хвілін брыдка маральна здзекуюцца, затым даюць загад, які гатовы загадзя, тлумачальныя проста прымацоўваюць. Фармулёўка нікога не хвалюе".

Як паведамляе Telegram-канал, чаcтка выкладчыкаў, лекары і СМІ едуць ва ўніверсітэт і вельмі просяць астатніх далучацца.

 

 

Преподаватели поддерживают студентов, выступающих за перемены


В БГУИР к бессрочной забастовке присоединились 128 сотрудников — доцентов, преподавателей и ассистентов кафедр.

Ещё вчера бастовали только 38 сотрудников.


"Хартыя’97%", 28 кастрычніка 2020 р.

 


Амапаўцы хапаюць людзей каля галоўнага офіса МТС


Амапаўцы хапаюць людзей каля галоўнага офіса МТС у Менску. Гэты эпізод трапіў на запіс відэаназірання.

Налёт адбыўся, бо насупраць офіса стаяў пікет. Усяго за час пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і парушэнняў законнасці ў Беларусі адбылося больш за 16 тысяч затрыманняў.

 

Хваля паказальных звальненняў дакацілася і да Опернага тэатра


Паводле інфармацыі Беларускага фонду культурнай салідарнасці, звольнілі першую скрыпку аркестра Рэгіну Саркісаву (на фота), якая падпісала ліст дзеячаў культуры з патрабаваннем свабодных выбараў, а таксама скрыпачку Алу Джыган і альтыстку Аляксандру Пацёміну. Звольнены і Андрэй Галанаў — дырыжор Вялікага тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

 


Студэнты, медыкі, і выкладчыкі сабраліся ў падтрымку студэнтаў


Студэнты, медыкі, і выкладчыкі сабраліся каля рэктарата Медуніверсітэта ў падтрымку студэнтаў, якіх выклікаюць туды і адлічваюць у гэтыя хвіліны. Калі адміністрацыя закрыла ўваход ва ўніверсітэт, людзі сталі збірацца каля ўвахода ў яго.

У спісах на адлічэнне — 18 студэнтаў.

Ля Медуніверсітэта цяпер так. Да ўвахода пад'ехаў бус з сілавікамі. Людзі, што сабраліся падтрымаць адлічаных студэнтаў, на ганку сталі ў счэпку. Сам універсітэт стаіць замкнёны, людзей у яго не пускаюць.

Ля Медуніверсітэта пачаўся разгон — дзікая сцэна. Пад сцены ўніверсітэта падтрымаць адлічаных студэнтаў прыехалі медыкі, выкладчыкі, студэнты і іх бацькі.

Самыя смелыя ля Медуніверсітэта вырашылі нікуды не бегчы і пагаварыць з сілавікамі. "Людзі пазванілі — і мы прыехалі", — кажуць апамаўцы. Абышлося без затрыманняў.

 


Відэазварт да Лукашкі з градзірні "Атланту"


— Калі ў вас ёсць нешта людскае, калі вы перажываеце за Беларусь, сыходзьце, сыходзьце зараз, пакуль не позна, — кажа ў відэазвароце да Лукашкі работнік менскага "Атланта".

Ёсць інфармацыя, што рабочы "Атланта" Віктар Манкевіч, які запісаў відэазварот да Лукашкі на коміне завода, пасля затрымання быў шпіталізаваны. Хто мае інфармацыю, што з ім здарылася.

 


Акцёры Гарадзенскага абласнога драмтэатра абвясцілі страйк


Акцёры Гарадзенскага абласнога драмтэатра абвясцілі страйк у адказ на звальненне рэжысёраў. 
Учора за грамадзянскую пазіцыю звольнілі двух рэжысёраў тэатра: Сяргея Курыленку і Генадзя Мушперта. Частка акцёраў тэатра праявілі салідарнасць і аб'явілі аб забастоўцы.

 


Ещё один работник цеха "Аммиак-3" открыто присоединился к забастовке


Гародня Азот. "Ещё один работник цеха "Аммиак-3" открыто присоединился к забастовке. Всего таких людей, которые написали заявления — 16. Всего же не работают больше 100 сотрудников гродненского предприятия", — пішуць з прадпрыемства.

 

 

У Грушаўцы АМАП забраў мужчын, якія апаганілі народны мурал


Вось якую гісторыю даслалі нам чытачы. Увечары ў Грушаўцы два невядомыя мужчыны напісалі на стрыт-арце з шахцёрам Юрыем Корзунам нецэнзурнае слова і слова "смерць".

Мурал знаходзіцца побач з дзіцячай пляцоўкай, таму да невядомых падышлі мясцовыя жыхары і запатрабавалі зафарбаваць надпіс. У адказ мужчыны (адзін быў у кепцы "Расія") пачалі абражаць мясцовых, заяўляючы, што яны тут жывуць і навучаць жыццю "панаехаўшых" і таму, хто ў краіне гаспадар.

"Госці" паводзілі сябе неадэкватна, таму людзі былі вымушаныя выклікаць міліцыю, якая ў выніку не прыехала. Замест міліцыі праз гадзіну з'явіўся АМАП. Пабачыўшы надпісы і абураных жыхароў, амапаўцы адвялі мужчын у свой бус і з'ехалі ў бок Малінаўкі. Што было далей, невядома.


"Наша Ніва", 28 кастрычніка 2020 р.

 

"Нельга стаяць на ганку": з МДЛУ звальняюць выкладчыка ангельскай


З Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта звальняюць выкладчыка кафедры тэорыі і практыкі ангельскай мовы Ганну Аблову. Педагога абвінавачваюць у парушэнні загада аб няўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях на тэрыторыі ВНУ.

Ганна Аблова ўдзельнічала ў пратэстах разам са студэнтамі. Рэктар лічыць, што яна наносіць шкоду рэйтынгу ўніверсітэта.

 


Дзяўчына прызнаецца, што кідала камяні ў будынак Цэнтральнага РУУС


Менск. 26-рочная дзяўчына, затрыманая на Маршы "Народнага Ультыматума" ў нядзелю, прызнаецца, што кідала камяні ў будынак Цэнтральнага РУУС. Відэа публікуе тг-канал прэс-службы МУС.

Жанчына размаўляе шаблоннымі фразамі (кажа "мы с группой людей", "использовали камни для того, чтобы бросать"). А свае паводзіны тлумачыць стадным інстынктам.

Дзяўчыну з гэтага міліцэйскага відэа завуць Вольга. Гэта пацвердзіў яе брат. Ён дадаў, што на яго думку яна не магла кідаць камяні ў будынак РУУС.

Вольга — беларускамоўная. Піша вершы. На руцэ татуіроўка: "Вер, і ўсё будзе".

Відэа з Вольгай з'явілася ў міліцэйскім Youtube-канале на трэці дзень яе знаходжання ў ізалятары. На ім дзяўчына прызнаецца, што кідала камяні ў будынак Цэнтральнага РУУС. Раней МУС абвясціла, што жорсткі разгон Марша "Народнага ультыматума" тлумачыцца агрэсіяй з боку мітынгоўцаў.


"Эўрарадыё", 28 кастрычніка 2020 р.

 


Па ўсёй краіне звальняюць страйкоўцаў і адлічваюць студэнтаў


Учора, 27 кастрычніка, на нарадзе Лукашка заявіў, што пратэстоўцаў і страйкоўцаў трэба звальняць, а студэнтаў — адлічаць. Выканаўцы не прымусілі сябе чакаць.

У Рэчыцы з упраўлення прамыслова-геафізічных работ дзяржаўнага вытворчага аб’яднання "Беларуснафта" звольнены шасцёра спецыялістаў-нафтавікоў. 26 кастрычніка яны падтрымалі страйк, а ўвечары даведаліся пра звальненне.

Машыністку крана Ульяну Гарбачову і электрагазазваршчыка Міхаіла Громава, якія падтрымалі страйк на МТЗ, звольнілі нібыта за адсутнасць на працы. Што цікава, юрысты завода не прызналі звальненне законным.

Пачалі звальняць страйкоўцаў на Менскім электратэхнічным заводзе імя Казлова. Зваршчык заводу Аляксандр Шымановіч сёння раніцай аднёс у адміністрацыю заяву аб далучэнні да агульнанацыянальнага страйку, а пасля абеду атрымаў SMS аб пералічэнні заробку ў сувязі са звальненнем, паведамляе "Радыё Свабода".

Трох работнікаў Менскага заводу колавых цягачоў звольнілі за ўдзел у страйку — Дзмітрыя Кананка, Аляксандра Лаўрыновіча і Віктара Чайкоўскага.

З Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта звальняюць выкладчыка кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы Ганну Аблову. Педагога абвінавачваюць у парушэнні загада аб няўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях на тэрыторыі ВНУ, паведамляе "Эўрарадыё".

Масава адлічваюць студэнтаў Універсітэта культуры. Каля 18-ці студэнтаў, якія ўчора пісалі тлумачальныя і не мелі да гэтага вымоў выяўляюць, што іх пропускі заблакаваны. Дэканат падцвердзіў, што студэнтаў адлічваюць. Прычына — "грубейшае парушэнне парадку".

Ужо 18 студэнтаў у спісах на адлічэнне БДМУ. Адлічэнні ідуць прама цяпер. Студэнты масава збіраюцца ў падтрымку калег. У рэктараце усе прарэктары і рэктар, дэканы.

Студэнтаў выклікаюць па-аднаму, спачатку 10 хвілін брыдка маральна здзекуюцца, затым даюць загад, які гатовы загадзя, тлумачальныя проста прымацоўваюць. Фармулёўка нікога не хвалюе, пішуць Белыя халаты.

Студэнтку ГрДУ Маргарыту Шышу спрабавалі адлічыць цішком задняй датай, піша hrodna.life. Увечары 28 кастрычніка студэнтка 4-га курса факультэта дызайну Маргарыта Шыша не змагла зайсці ў асабісты кабінет на сайце ўніверсітэта. Таксама яна не знайшла свайго прозвішча ў электронных часопісах. Такое адбылося ўпершыню за 4 рока. Раніцай Маргарыту выклікалі з першай пары і азнаёмілі з загадам аб адлічэнні, датаваным 27 верасня. Прычынай адлічэння ў выпісцы з загаду пазначана сістэматычнае невыкананне навучэнцам абавязкаў Кодэкса аб адукацыі, парушэнні правілаў унутранага распарадку ўніверсітэта і Дамовы аб падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй за кошт бюджэту, а таксама ў здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў.

Супрацьпраўнымі, згодна з дакладнымі цыдулкамі дэкана факультэта, палічылі выкананне "Купалінкі", "парушэнне цішыні падчас перапынку", тое, што студэнты хадзілі па ўніверсітэце з бел-чырвона-белым сцягам і зрабілі здымкі з карткамі "ўсё забаронена".

Мы падлічылі, што за апошнія дні за пратэсты адлічана больш за 70 студэнтаў.Колькі студэнтаў за апошнія дні адлічылі з беларускіх ВНУ за ўдзел у пратэстных акцыях:

БНТУ — ад 20 да 30
БДМУ — 15
БДУКМ — 18
БДАМ — 3
ГрДУ — 1
БрДТУ — 9

Агулам ад 66 да 76 студэнтаў.

Дадзеныя пакуль няпоўныя. Яшчэ не ўсе ўніверсітэты склалі спісы на адлічэнне.

 

У Беларусі створана Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва


Павел Латушка, член Прэзідыума КР разам з прадстаўнікамі дэмакратычных палітычных сіл Беларусі абвясціў аб стварэнні Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва (НАК). Яно будзе дзейнічаць да ўступлення на пасаду новага прэзідэнта Беларусі.

У той час, як Каардынацыйная рада ?створана для правядзення перамоваў, НАК будзе органам, які забяспечваць дасягненне мэтаў — ?пачатку перамоваў і стабільнасці ў краіне ў момант пераходу ўлады да дэмакратычных сіл. НАК таксама будзе вырашаць задачы, якія стаяць перад краінай з моманту сыходу экс-прэзідэнта да новых выбараў і пераходу ўлады да новага ўраду.

— Беларусам патрэбныя дзеянні па выхаду з крызісу. Наша каманда ў дапамогу штабу нацыянальнага лідара і КР выступае з канкрэтнымі прапановамі: як ліквідаваць прычыны крызісу, дамагчыся пачатку перамоваў, выправіць сітуацыю ў эканоміцы, аднавіць законнасць і іншыя. Для гэтага мы фарміруем каманду спецыялістаў, адказных за распрацоўку і выкананне гэтых планаў, — адзначыў кіраўнік НАК, сябра Прэзідыума КР Павел Латушка.


"Новы час", 28 кастрычніка 2020 р.

 

 

Дэкан БДУІР напісала заяву аб звальненьні.
Выкладчыкі страйкуюць, студэнтаў адлічваюць


Дэкан факультэта кампутарных сыстэм і сетак БДУІР Марына Лукашэвіч падала заяву аб звальненьні на ўласнае жаданьне.

— Я напісала заяву, гэта маё рашэньне, прынятае мной асабіста, — сказала яна. Камэнтаваць сытуацыю Марына Лукашэвіч адмовілася.

Паводле інфармацыі ў сацсетках, яна адмовілася падпісаць загад на адлічэньне студэнтаў свайго факультэту.

Марына Лукашэвіч — кандыдат тэхнічных навук, скончыла БДУІР па спэцыяльнасьці "Вылічальныя машыны, комплексы, сыстэмы і сеткі", вучылася ў магістратуры і асьпірантуры ВНУ.

ФКСіС — галоўная кузьня праграмістаў у Беларусі.


45 выкладчыкаў страйкуюць, 30 студэнтаў адлічваюць


26 кастрычніка 37 выкладчыкаў БДУІР падтрымалі страйк з патрабаваньнямі сыходу Лукашкі і новых прэзыдэнцкіх выбараў, спыненьня гвалту і вызваленьня палітвязьняў. Цяпер колькасьць выкладчыкаў-страйкоўцаў вырасла да 45.

Студэнты і выкладчыкі ўнівэрсытэту масава выйшлі на акцыі салідарнасьці. За ўдзел у іх, паводле неафіцыйнай інфармацыі, рыхтуецца адлічэньне каля 30 студэнтаў унівэрсытэту. Менавіта столькі затрымалі 26 кастрычніка на мірным маршы супраць гвалту, сярод іх багата першакурсьнікаў. Студэнты працягвалі страйк у холе карпусоў унівэрсытэту.


Супраць двух студэнтаў распачалі крымінальныя справы


На затрыманага студэнта 3-га курсу БДУІРу Арцёма Вінакурава, які паспрачаўся з выкладчыкам, заведзена крымінальная справа. Яго падазраюць у зьнявазе выкладчыка і закліках да страйку.

У панядзелак Арцём Вінакураў разам зь іншымі студэнтамі зайшоў у аўдыторыю, дзе праводзіў заняткі дэкан факультэту, і пачаў заклікаць да страйку. Студэнты паспрачаліся з выкладчыкам. На апублікаваным відэа не чуваць абразаў і пагрозаў, але прэс-служба МУС сьцьвярджае, што яны былі.

Паводле Генпракуратуры, на студэнта завялі справу за арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Паводле тэлеграм-каналу "Мірны БДУІР", на студэнта Ўладзіслава Леановіча завялі крымінальную справу, ён зьехаў зь Беларусі. Ён быў падазраваным у справе аб масавых беспарадках. 10 кастрычніка да яго прыйшлі супрацоўнікі ДФР, канфіскавалі тэхніку і павезьлі на допыт. Ён быў адміністратарам чатаў у камандзе Nexta.

ІТ-кампаніі заявілі аб падтрымцы выкладчыкаў, якія падпадуць пад рэпрэсіі адміністрацыі ВНУ.

Раней Лукашка даручыў адлічаць студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у страйках.

— Хто выйшаў у парушэньне закону на несанкцыянаваную акцыю, ён пазбаўляецца права быць студэнтам. Адпраўце іх, як я і казаў, каго ў войска, а каго на вуліцу — хай ходзяць па вуліцах. Але яны павінны быць адлічаныя з ВНУ, — сказаў ён.

 


Алімпійская чэмпіёнка Скардзіна стала 1000-й падпісанткай
ліста спартоўцаў з патрабаваньнем адстаўкі Лукашкі


Славутая біятляністка, алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна падпісала пэтыцыю супраць гвалту і за адстаўку Лукашкі.

Такім чынам, як паведамляе спартовы партал "Трыбуна", яна стала 1000-м спартоўцам у сьпісе. Надзея Скардзіна — алімпійская чэмпіёнка ў эстафэце на Алімпіядзе-2018 і бронзавая прызэрка ў індывідуальнай гонцы Алімпіяды-2014.

Раней яна жорстка адрэагавала на жорсткае зьбіцьцё Мікіты Домрачава, старэйшага брата калегі па камандзе Дар'і Домрачавай.

Спартовая грамадзкасьць Беларусі выступіла з палітычнымі патрабаваньнямі да ўлады:

Прызнаць прэзыдэнцкія выбары несапраўднымі з прычыны шматлікіх фактаў фальсыфікацый і ціску на выбарчыя камісіі. Правесьці паўторныя выбары прэзыдэнта ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі, а таксама адстаўку дзейнага складу ЦВК з прыцягненьнем да адказнасьці.
Вызваліць усіх грамадзян, затрыманых падчас дэманстрацый, якія ня маюць дачыненьня да супрацьпраўнай дзейнасьці.
Вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зьняволеных.
Спыніць супрацьпраўную дзейнасьць супрацоўнікаў праваахоўных органаў і правесьці праверку законнасьці іх дзеяньняў, пачынаючы з моманту збору подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзыдэнты.
Выявіць і пакараць вінаватых у зьбіваньні і зьдзеках з грамадзян, затрыманых падчас мірных дэманстрацый. Кіраўнікі сілавых структураў, адказных за гвалт, павінны падаць у адстаўку.
Аказаць паўнавартасную мэдычную, псыхалягічную, прававую і матэрыяльную дапамогу ўсім пацярпелым ад неправамерных дзеяньняў прадстаўнікоў сілавых структураў.


Подпіс пад заявай паставілі 1000 чалавек.

 

З хакейнага "Дынама" звольнілі трэнэра-адміністратара


Тым часам Беларускі фонд спартовай салідарнасьці паведаміў, што хакейны клюб "Дынама" пакінуў трэнэр-адміністратар Андрэй Марковіч. Ён таксама сярод падпісантаў ліста.

— Мяне звольнілі "на ўласнае жаданьне"... Забралі любімую працу, але я вярнуў сабе голас і свабоду! Сёньня свабода даражэйшая. Я люблю сваю краіну ўсім сэрцам, і цяпер я магу ўдыхаць яе на поўныя грудзі. Беларусь вартая большага, а яе народ вялікі і моцны, і я буду заўсёды зь ім побач плячо ў плячо. Жадаю, каб хутка мы ўсе змаглі вярнуць сабе голас і свабоду, — так адраэгаваў ён на вымушаны сыход з каманды.

Андрэй Марковіч — сын экс-амбасадара Беларусі ў Латвіі Васіля Марковіча. Дыплямат быў пазбаўлены свайго рангу і адкліканы са службы за тое, што заявіў пра перамогу на выбарчых участках у Латвіі Сьвятланы Ціханоўскай.

 


На МАЗе "італьянскі" страйк, двух рабочых звольнілі


Два работнікі Менскага аўтамабільнага заводу, якія бралі ўдзел у стайку ад 26 кастрычніка, звольненыя. Яшчэ трох пазбавілі 25% прэміі, 4 атрымалі вымовы.

Пра гэта нам паведаміла крыніца на МАЗе, якая просіць не пазываць празьвішча. Паводле крыніцы, на прадпрыемстве больш за 50 работнікаў працягваюць "італьянскі" страйк.

Адміністрацыя ўвяла жорсткія захады для кантролю за рабочымі. Тых, хто ў жніўні удзельнічаў у сходзе з патрабаваньнем адстаўкі Лукашкі, узялі на кантроль. Самых актыўных рэгулярна выклікаюць на размовы да кіраўніцтва.

 


Звольнілі яшчэ дзьвюх акторак гарадзенскага драмтэатру


Звольнілі яшчэ дзьвюх акторак гарадзенскага драмтэатру: Натальлю Лявонаву і Валянціну Харытонаву.

Афіцыйная прычына — адмова ад выкананьня службовых абавязкаў без сур'ёзных прычынаў. 

Сёньня сем артыстаў драмтэатру далучыліся да страйку: Васіль Мініч, Марыя Мялешка, Анастасія Мучко, Аляксандар Дзям’янаў, Натэла Бялугіна, Валянціна Харытонава, Натальля Лявонава.

 


Звольнілася выкладчыца гомельскага ўнівэрсытэту,

якая двойчы адседзела "суткі"


Натальля Суслава напісала дзьве заявы — на далучэньне да страйку і на звальненьне. Другую падпісалі. Выкладчыкі і студэнты рыхтуюць калектыўныя лісты да рэктарату з просьбай не звальняць яе.

 


Менскую пякарню закрываюць за санітарны дзень 26 кастрычніка


Менскую пякарню закрываюць за тое, што тая зладзіла санітарны дзень 26 кастрычніка, напісана ў інстаграме пякарні Brioche.

"Аказалася, што санітарныя дні па панядзелках забароненыя ў нашай краіне. Наш любімы Brioche закрываюць рашэньнем Мінздароўя", — паведамляецца ў інстаграме пякарні.

 

Дарадца Ціханоўскай:

Мы размаўляем з прадстаўнікамі Лукашкі. Праз пасярэднікаў


Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка расказвае ў інтэрвію пра вынікі перамоваў у заходніх сталіцах, мэты чарговых сустрэч, пра кантакты з прадстаўнікамі Лукашкі і тлумачыць, чаму новыя выбары Лукашэнку больш карысныя, чым проста адстаўка.

— Павал Латушка абвясьціў у сераду пра стварэньне Народнага антыкрызіснага кіраваньня. Сам ён кажа, што гэта не супрацьвага Каардынацыйнай радзе. Ці сапраўды ў атачэньні Сьвятланы Ціханоўскай надалей адзінства?

— Гэта вельмі патрэбная і своечасовая ініцыятыва Паўла Латушкі. Ён яе вельмі доўга выношваў і хацеў стварыць орган, куды змогуць пераходзіць сілавікі. Орган, які будзе працаваць над будучай візіяй Беларусі. Сваркі няма, расколу няма, але гэта і ня частка штабу Ціханоўскай або Каардынацыйнай рады. Гэта ягоная ўласная ініцыятыва, і дай Божа, каб яна прынесла плён.

— Сьвятлана Ціханоўская пакуль у самаізаляцыі. А які плён тых сустрэчаў, якія яна праводзіла апошнія тыдні? Пасьля сустрэчы з Макронам ты выказваўся вельмі асьцярожна, маўляў, пакуль гэта толькі словы, бяз вынікаў.

— Адназначна вынікі ёсьць, і па некалькіх напрамках. Першае — гэта фандрайзінг, тое, што мы імкнёмся прыцягнуць у Беларусь цяпер, і грошы, якія мы здабываем для Беларусі будучыні, для Беларусі без Лукашкі. Напрыклад, 600 тысяч даляраў, якія выдзяляе Канада на падтрымку беларускіх СМІ і грамадзкіх ініцыятываў. Гэта паўмільёна, якія выдзяляе Эстонія. Гэта вялікія грошы, якія выдзяляюць беларусам, якія працуюць у Варшаве і на тысячу стыпэндыяў студэнтам, якіх адлічваюць з унівэрсытэтаў. Агулам каля 2 тысячаў стыпэндыяў і месцаў будзе вылучана беларускім выкладчыкам, маладым дасьледчыкам, студэнтам. Ня толькі для таго, каб яны зьяжджалі зь Беларусі, але і каб заставаліся. Падтрымку на аплату штрафаў і адвакатаў атрымалі таксама праваабаронцы.

Мы дамовіліся пра рэакцыі замежнікаў што да байкоту чэмпіянату сьвету па хакеі. Думаю, што бальшыня краінаў, якія плянавалі прыехаць, у Менск не паедуць, менавіта праз тое, што Лукашка выкарыстоўвае чэмпіянат на сваю карысьць. Санкцыйны сьпіс пашыраецца, вы бачыце, што туды ўнесьлі імя Лукашкі і яшчэ ўнясуць дзясяткі і сотні імёнаў. Вынікаў вельмі шмат. Карніікі хаваюць свае твары ў балаклавах, бо ніхто ня хоча трапіць у санкцыйны сьпіс.

— Адной з мэтаў візытаў была падрыхтоўка глебы да перамоваў з Лукашкаю. Ці актуальна яшчэ ўсё гэта?

— Працягваюцца кансультацыі, адбываецца дыялёг з прадстаўнікамі ўлады, з прадстаўнікамі Лукашкі. Ён, натуральна, не наўпроставы. Яны не гатовыя сядаць за стол перамоваў, гэта для іх прынцыпова. Для іх Сьвятлана Ціханоўская і Каардынацыйная рада занадта таксычныя. Яны баяцца, што як толькі прызнаюць існаваньне другога боку, то адразу "ўпадзе карона", аўтарытэт, і яны прадэманструюць сваю слабасьць.

Але камунікацыя адбываецца, мы перадаём нашыя паведамленьні ў розныя інстытуты ўлады. Я ўпэўнены, што гэтыя паведамленьні перадаюць у тым ліку і Лукашке. Мы атрымліваем адказы, але гэта не сяброўская камунікацыя. Але размова з уладамі — гэта адно, а падрыхтоўка пляцоўкі да перамоваў — гэта іншае.

— Ці правільна я разумею, што ты кажаш пра кантакты з прадстаўнікамі Лукашкі ў Беларусі?

— Так, ёсьць кантакты. Але яны не называюць гэта дыялёгам. Гэта размовы або кансультацыі. Яны вельмі баяцца ісьці на саступкі. Любы момант, калі Лукашка пойдзе на нейкія саступкі, і будзе пачаткам дыялёгу. Лукашка цяпер са сваім спэцназам, запалохваньнямі, заявамі, перастаноўкамі і Васкрасенскім проста рыхтуецца, каб ягоная карта была мацнейшая.

АБСЭ на сёньня застаецца галоўнай пляцоўкай да перамоваў. Але праблемы — як усадзіць да перамоваў Лукашку і ягоных карнікоў. І АБСЭ, і штаб Сьвятланы Ціханоўскай, мы схіляемся да таго, што перамовы будуць не з удзелам Лукашкі. Але яны будуць тычыцца і таго, каб даць яму гарантыі бясьпекі і гарантыі мірнага адыходу, пры якім ён захавае твар. Для яго цяпер самае страшнае — гэта паўтарэньне лёсу Януковіча. Ён ня хоча быць лідэрам краіны, які зьбег на верталёце ў Масковію, і яму трэба даць гэтыя гарантыі.

— А што значыць — дыялёг не з Лукакаю? З кім тады? Бо сам ён цяпер займаецца сваёй канстытуцыйнай рэформай і не зьвяртае ўвагі ні на што.

— Энтузіязм наконт рэформы кудысьці прапаў. Месяц таму пра яе гудзелі ўсе каналы. Цяпер адчуваньне, што яна не зьяўляецца прыярытэтам. Думаю, што ў Масковіі і ў Лукашкі рознае бачаньне таго, якім чынам гэтая рэформа павінна адбывацца і хто павінен пасьля яе прызначаць выбары. І пакуль яны з Крамлём не дамовяцца, ніякай рэформы ня будзе. Таму ніякага сцэнару ў іх пакуль няма.

Калі казаць пра дыялёг, то, хутчэй за ўсё, гэта ня будзе традыцыйны круглы стол, дзе ўсе зьбіраюцца і абмяркоўваюць. Спыненьне гвалту і вызваленьне палітвязьняў — гэта адна задача. І ў гэтых перамовах могуць быць задзейнічаны іншыя бакі, а ня тыя, якія будуць абмяркоўваць новыя выбары, а таксама рэформу. Некаторыя перамовы могуць быць індывідуальныя, некаторыя — у выглядзе саступак, з абодвух бакоў. Ідэальнага сцэнару ні для кога ня будзе. Такога, што бац, пад ціскам вуліцы праходзяць новыя выбары і Ціханоўская прэзыдэнт — такога, хутчэй за ўсё, ня будзе. Усё роўна будуць саступкі і там, і там.

Калі дыялёг тармозіцца, а сытуацыя замарожваецца, то потым пераходны пэрыяд будзе вельмі складаны.


"Людзі, якія акружаюць Лукашку, яго сабатуюць"


— Ці правільна, што штаб Ціханоўскай і Каардынацыйная рада, а цяпер і Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва адмаўляецца ад абмеркаваньня канстытуцыйнай рэформы? Ці будуць вылучацца дэлегаты на Ўсебеларускі сход? Бо калі не, то ў іх будзе падстава сказаць, што яны прапаноўвалі, але ад іх прапановы адмовіліся.

— Ня думаю, што нехта будзе вылучаць дэлегатаў, бо гэта сцэнар Лукашкі. Ён спрабуе, наколькі я разумею, уцягнуць у гэтую справу Васкрасенскага, Чэрачня, спрабуе знайсьці слабыя зьвёны ў дэмакратычным руху. У яго стратэгія: раскалоць. Паабяцаць нешта адным, нагаварыць на іншых, зрабіць так, каб не было даверу ўнутры новага руху, які паўстаў за апошнія месяцы. Але ёсьць кансэнсус у Сьвятланы Ціханоўскай і людзей, якія выходзяць на вуліцы, што ў першую чаргу павінны быць прызначаныя новыя выбары.

— А на якую саступку будзе гатовая пайсьці Сьвятлана Ціханоўская?

— Любы варыянт, пры якім Лукашка не адчувае сябе адназначна прайграўшым. Ён баіцца адчуваньня, што яго зрынула рэвалюцыя. Ён баіцца лёсу Кадафі і Януковіча. Калі мы знойдзем нейкае вырашэньне, выйсьце з гэтай сытуацыі, пры якім Лукашка пацьвердзіць тое, што і так адбываецца, нібыта прыме як гэта як факт, то ён будзе гатовы сысьці. Думаю, што новыя выбары для яго лепшы сцэнар, чым проста сыход у адстаўку. У новых выбарах Лукашка наўрад ці будзе браць удзел. У яго няма ані фізычнага, ані маральнага, ані людзкога рэсурсу. Людзі, якія акружаюць Лукашку, яго сабатуюць. Выглядае, што акцыя, якая не адбылася ў нядзелю, гэта быў сабатаж гэтага звозу "ябацек". Ён страчвае арыентацыю, але, магчыма, не да канца разумее, наколькі ён глыбока засеў у крызісе.


"У Крамлі Ціханоўскай вельмі баяцца, бо не разумеюць"


— Адна з галоўных гарантыяў улады Лукашкі — гэта Пуйло. У атачэньні Ціханоўскай былі спробы кантактаў з Масквой? Ці можна сказаць, што ў вас там ёсьць акно для перамоваў?

— У самой Сьвятланы Ціханоўскай кантактаў у Крамлі няма. Яна ні з кім не сустракалася і ніякага каналу камунікацыі няма. Для Крамля Сьвятлана вельмі таксычная. Яны яе вельмі баяцца, таму што не разумеюць. Але пасланьне Сьвятланы вельмі простае — мы з усімі, хто за дэмакратычную Беларусь. Гэта тычыцца і Масковіі. Гэта ніякія не саступкі Масковіі, гэта проста спроба патлумачыць Крамлю, што яму таксама можа быць выгадная дэмакратычная Беларусь.

— Колькі, на тваю думку, Пуцло можа яшчэ падтрымліваць Лукашку? У іх таксама мае прасьці нейкі крытычны момант, калі яны зразумеюць, што так працягвацца больш ня можа.

— Падтрымка скончыцца, калі Лукашка страціць рэшткі легітымнасьці і кантролю нават над карнікамі. Гэта магчыма, калі расколецца армія і міліцыя. Думаю, што армія вельмі незадаволеная тым, што адбываецца на вуліцах. Другі варыянт — калі Масковія падрыхтуе сваю ўласную прамаскалёўскую сілу, а гэта значыць — ня страціць поўнага кантролю над Беларусьсю. І апошні варыянт — калі Масковія зразумее, што пасьля гэтай рэвалюцыі Беларусь не адмовіцца ад кантактаў з Масковіяй, саюзу, што яна ня пойдзе ў NATO і на Захад. Пакуль Масковія адчувае сябе вельмі няўпэўнена.

Крэмль усьвядоміў, што, апрача Лукашкі, у іх, уласна, ніякіх саюзьнікаў у Беларусі няма. Таму цяпер яны спрабуюць скупляць мэдыя, прыглядаюцца да куплі буйных выданьняў у Беларусі, газэтаў, вэбсайтаў, спрабуюць перакупляць ці вэрбаваць палітычныя сілы. Для чаго? Для таго, каб ня страціць кантролю над сытуацыяй.


"Будзем дамагацца, каб ГУБАЗіК і АМАП прызналі тэрарыстычнымі арганізацыямі"


— Ці працягнуцца замежныя паездкі Сьвятланы Ціханоўскай пасьля выхаду з самаізаляцыі?

— Нашыя палітычныя прыярытэты дзеляцца на чатыры напрамкі: Захад і Ўсход, а таксама Поўнач і Поўдзень. Мы вылучаем паўночныя краіны ў асобную катэгорыю партнэрскіх краінаў. Усё, што на поўнач, гэта нашыя адны з ключавых саюзьнікаў. Поўдзень — гэта найперш Украіна, мы зь ёю вядзем кансультацыі, але там складаная сытуацыя, у іх вайна з Масковіяй. З Захадам у нас складаюцца вельмі добрыя адносіны. У найбліжэйшы час адбудуцца сустрэчы ў Аўстрыі, Нарвэгіі, Швэцыі і Нідэрляндах. Будуць сустрэчы па лініі ААН. Калі будзе апублікаваны "Маскоўскі мэханізм", праз тыдзень прыблізна, мы яго перадамо ў Раду бясьпекі ААН і будзем ініцыяваць міжнароднае расьсьледаваньне, і будзем дамагацца, каб ГУБАЗіК, АМАП былі ўнесеныя ў сьпісы тэрарыстычных або забароненых нацыянальнымі ўрадамі арганізацый. Каб усе, хто там служыць, лічыліся аўтаматычна саўдзельнікамі.

Мы размаўляем таксама з усімі пра будучыню Беларусі пасьля рэвалюцыі і пакет рэформаў, тое, што мы называем "плян Маршала". Гэта фінансавая дапамога Беларусі падчас і пасьля транзытнага пэрыяду. Гэта ўключае ў сябе стабілізацыю эканомікі. Буйныя карпарацыі, у тым ліку каліфарнійскія, рыхтуюць плян інвэстыцыяў. Неўзабаве зьявяцца пляны буйных бізнэсаў, як яны плянуюць падтрымаць будучую Беларусь без Лукашкі. Нашая задача — паказаць тым, хто сумняецца, хто не выходзіць у нядзелю на вуліцы, што калі ня стане Лукашкі — ёсьць ясная пэрспэктыва. Будзе і бізнэс, і праца, і бясьпека, і заможнае жыцьцё, і магчымасьці. І галоўнае, што ня трэба будзе баяцца кожны дзень.

— Сьвятлана Ціханоўская гаворыць пра новыя выбары, але ня кажа пра палітычныя амбіцыі. Ці правільна гэта, улічваючы, што вакол яе сабралася сур’ёзная каманда? Ці не лягічна было б абвясьціць пра стварэньне палітычнай сілы, якая пойдзе на гэтыя выбары?

— Гэтая сіла ўжо існуе. Гэта чаты двароў, "Честные люди", "Страна для жизни" (маскалёўскія праекты — "Ju.K."). Гэта і ёсьць рух, і ён існуе. Ня варта займацца структурамі дзеля структураў, пасадамі дзеля пасадаў. Нашая беларуская рэвалюцыя працуе інакш, яна працуе дэцэнтралізавана, зьнізу ўверх. Гэта чаты прапануюць тэмы, пра якія Сьвятлана павінна гаварыць. Гэта страйкоўцы кажуць, калі яны гатовыя страйкаваць. Нам вельмі важна не ператвараць гэта ў цэнтралізаваную вэртыкальную мадэль, захаваць дэцэнтралізаваную мадэль. Важна слухаць тых, хто ў полі, хто зьбіраецца ў дварах, хто страйкуе, і зрабіць так, каб яны стваралі структуры. А мы павінны іх натхняць, даваць ім падтрымку і абарону.


"Радыё Свабода", 29 кастрычніка 2020 р.

 


Лукашка ад страху зачыніў мяжу, беларусы не могуць вярнуцца дадому


Улады заяўляюць, што рашэнне прынятае "ў сувязі з эпідэміяй".

Сёння ў другой палове дня стала распаўсюджвацца інфармацыя пра закрыццё мяжы з Літвой. Невядома, хто стаў ініцыятарам такога рашэння: Беларусь ці Літва, аднак вярнуцца на радзіму нашы грамадзяне не могуць. У ДПК пацвердзілі гэтую інфармацыю, удакладніўшы, што рашэнне прынятае ў сувязі з пандэміяй, паведамляе onliner.by.

— На жаль, сапраўды, мяжа зараз зачыненая, — распавялі ў службе аператыўнага дзяжурства Гарадзенскай мытні. — Для многіх гэта было нечаканасцю, у тым ліку для нас. Ніхто не чакаў. Не хвалюйцеся, гэта ніякае не ваеннае становішча. Прычына ў COVID-19. Які бок стаў ініцыятарам, не магу сказаць.

Таксама пакуль невядома, колькі часу працягнецца абмежаванне на ўезд.

Як паведамляе Telegram-канал NEXTА, дзясяткі беларусаў не пускаюць дамоў.

На беларускіх пунктах пропуску сабралася шмат машын. Нікога з прыезджых з тэрыторыі Украіны, Літвы і Польшчы не ўпускаюць. Памежнікі разварочваюць усіх назад са словамі: "Вяртайцеся назад".

Варта адзначыць, што раней ніякага афіцыйнага распараджэння пра закрыццё межаў не было.

 


Страйкам "Гродна Азот":
Улады ствараюць аварыйную сітуацыю на прадпрыемстве, якое страйкуе


Да працы прыцягваюць штрэйкбрэхераў, якія не маюць права на доступ да вытворчага працэсу.

Страйкам "Гродна Азот" у сваім тэлеграм-канале распавёў новыя падрабязнасці пра страйк на прадпрыемстве:

— У цэху "Аміяк-3" на змене працуюць 4 з 8 аператараў. А ў ролі начальніка змены — інжынерна-тэхнічны работнік, які абсалютна не мае дачынення да гэтага працоўнага месца.

Кожны "сюрпрыз" у працэсе — і "Аміяк-3" стаіць. Да таго ж працэс вядуць з парушэннямі нормаў тэхналагічнага рэгламенту. А спыняцца без тэхналагічнага персаналу можна па рознаму. Кіраўніцтва само забылася пра трагедыю ў літоўскім месьце Ёнава, пра які пісала жахі з сярэдзіны жніўня? Крэсла Лукашкі важнейшае за гараджан?

Працоўнае месца ў цэху "Цыклагексанон-2" сёння пакінутае без нагляду. Адправілі чалавека з другой стадыі проста пасядзець і штогадзіны ўключаць помпу капежнай падачы шчолачы. На жаль пра бяспеку на "Гродна Азот" начальству думаць няма часу. А хто будзе адказваць у выпадку надзвычайнага здарэння? Ці не страшна кіраўніцтву?

 


Студэнты БДУІР, якія страйкуюць, праводзяць акцыю пратэсту


Сёння — чацвёрты дзень Нацыянальнага страйку і 82-ы дзень безупынных пратэстаў супраць незаконнай улады ўзурпатара Лукашкі.

Акцыя пратэсту праходзіць у БДУІР: людзі выйшлі на ганак ВНУ з плакатамі "Ну вы ж усё разумееце" і "Салiдарнасць", паведамляе тэлеграм-канал vybory_smotri.

 


Уся Новая Баравая ўпрыгожана вялізнымі бел-чырвона-белымі сцягамі


Акцыя салідарнасці са страйкоўцамі.

Як паведамляюць нашыя чытачы, жыхары менскага мікрараёна Новая Баравая ўпрыгожылі свае дамы вялізнымі бел-чырвона-белымі сцягамі.

"У падтрымку смелых людзей Беларусі: студэнтаў, завадчан, лекараў, усіх-усіх!" — пішуць нашы чытачы.

 


У Гомлі інжынер БЧ абвясціў пра страйк


Інжынер па ахове працы Гомельскага вагоннага ўчастка БЧ Дзмітрый Барэйша абвясьціў аб пачатку забастоўкі. Ён запатрабаваў адстаўкі Лукашкі ды вызваленьня ўсіх палітвязьняў.

 


Менчукі сталі ў ланцуг салідарнасці на праспекце Дзяржынскага


Жыхары сталіцы падтрымліваюць страйкоўцаў студэнтаў і працоўных.

У Менску на праспекце Дзяржынскага стаў ланцуг салідарнасці са студэнтамі БДМУ, у ім ёсць людзі ў белых халатах, паведамляе тэлеграм-канал vybory_smotri.

 


На МКАД стаў вялікі ланцуг салідарнасці


Ля МКАДа людзі сталі ў ланцуг салідарнасці, удзельнікаў становіцца больш, паведамляе тэлеграм-канал Нехта.

 

Садысцкім разгонам мірных акцый кіруе асабіста Лукашка


І ён будзе адказваць за гэта.

На нарадзе 27 кастрычніка Лукашка заявіў, што аддаў загад аб разгоне мітынгоўцаў на Арлоўскай вуліцы ў Менску 25 кастрычніка, піша ў сваім тэлеграм-канале палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.

У сюжэце, паказаным на "Беларусь 1", Лукашка адзначыў:

— Гэта што, нармальна, калі натоўп п'яны, ашалелы, сколаты наркотыкамі, пракураны і прапіты, сотні чалавек, рынуліся ў гэтыя раёны? Што трэба было рабіць міліцыі? Гэта быў мой загад для таго, каб засцерагчы людзей.

Фактычна ж, акцыя пратэсту была абсалютна мірнай, пра што сведчаць усе, хто назіраў за гэтым мітынгам.

Увогуле, нічога сенсацыйнага Лукашка не сказаў. Кожны, хто даўно сочыць за функцыянаваннем беларускай "вертыкалі" ўлады, ведае, што ўсе важныя пастановы прымаюцца адным чалавекам. І нічога больш важнага за пратэсты ў краіне з 9 жніўня не адбываецца.

Але, тым не менш, прызнанне Лукашкі вельмі паказальнае. Гэта разбурае ілюзіі, якія захоўваліся ў некаторых беларусаў і замежных назіральнікаў. Маўляў, зверствы супрацоўнікаў праваахоўных органаў — гэта эксцэсы выканаўцаў.

Зараз усё стала на месца. Можна зрабіць цвёрдыя высновы, што ўсе дзеянні супрацоўнікаў МУС жорстка кантралююцца. Разгонам прынцыпова мірных акцый пратэсту кіруе асабіста Лукашка. І выкарыстанне спецсродкаў ажыццяўляецца выключна на ягоны загад. І гэты садызм сілавікоў 9-12 жніўня быў не выпадковым, а загадзя спланаваным. Гэта было часткай сцэнару здушэння волі да супраціву.

Дарэчы, Пуйло, выступаючы 22 кастрычніка на шторочным сходзе міжнароднага дыскусійнага клуба "Валдай", згадваючы беларускія падзеі, сказаў:

— Так, і жорсткасць была, і ўсё, а можа быць, нават неапраўданая, але тады няхай адкажуць тыя, хто гэта дапусціў.

Зараз вядома, хто гэта дазволіў і загадаў.

 


Экс-начальнік крымінальнага вышуку апынуўся ў карцэры на Акрэсціна


На знак пратэсту ён праглынуў металічныя прадметы.

Дзмітрый Кулакоўскі яшчэ нядаўна ўзначальваў крымінальны вышук у Заводскім РУУС Менска. Пасля выбараў заявіў, што не згодны з дзеяннямі ўлады. У верасні прынялі ягоны рапарт на звальненне. А неўзабаве абвясцілі падазраваным паводле справы ў абразе. Супрацоўнікі ўправы ўласнай бяспекі МУС затрымалі яго недалёка ад дома за "непадпарадкаванне" ён атрымаў 12 дзён арышту. На знак пратэсту Дзмітрый праглынуў чатыры металічныя прадметы. Але на волю ён не выйшаў, на яго склалі новы пратакол, зноў за "непадпарадкаванне", і далі ўжо 15 дзён. Былы міліцыянт, са слоў жонкі, знаходзіцца ў карцэры, дзе спаць ён можа на табурэтцы або бетоннай падлозе.

Юлія Кулакоўская распавядае, што Дзмітрый працаваў у міліцыі з 2006 року. Дома захоўваюцца падзякі і прафесійныя ўзнагароды.

 


Больш за 3000 медыкаў падпісалі адкрыты ліст:

яны патрабуюць правесці новыя выбары


Адкрыты ліст падпісалі вядомыя беларускія лекары.

У спісе патрабаванняў — спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў і аднавіць на працоўных месцах і ў навучальных установах усіх звольненых і адлічаных паводле палітычных матываў.

Як паведамляе тэлеграм-канал "Белыя халаты", адкрыты ліст падпісалі доктар медыцынскіх навук, прафесар, пластычны хірург Уладзімір Падгайскі і кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, кардыяхірург Аляксей Астроўскі.

Раней патрабаванні падтрымалі вядомыя лекары: Аляксандр Мрочак, Аляксандр Саўчанка, Ліяна Шастакова, Мікіта Салавей, Алена Руцкая, Юрый Занько і іншыя.

 


У Жабінцы затрымалі падлеткаў,

якія кінулі ў міліцэйскі мікрааўтобус "кактэйль Молатава"


Падлеткам 15 і 16 рокаў.

Міліцыя ў Жабінцы затрымала двух падлеткаў 15 і 16 рокаў. 15-рочны хлопец вырабіў "кактэйль Молатава", а яго 16-рочны сябар кінуў яго ў аўтамабіль, паведамляе прэс-служба МУС.

Увечары 11 жніўня ў цэнтры Жабінкі невядомыя кінулі бутэльку з гаручай вадкасцю і запаленай анучай у міліцэйскую "Газель". Бутэлька разбілася каля машыны, якое ўспыхнула полымя пашкодзіла ашалёўку. У здарэнні ніхто не пацярпеў.

Нядаўна міліцыя затрымала двух падлеткаў 15 і 16 рокаў. У міліцыі расказалі, што 15-рочны хлопец вырабіў "кактэйль Молатава", а яго 16-рочны сябар кінуў яго ў аўтамабіль.

У дачыненні да 16-рочнага падлетка распачаты крымінальныя справы за гвалт у дачыненьні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і незаконныя дзеянні з выбуховымі рэчывамі. 15-рочны хлопчык не дасягнуў ўзросту крымінальнай адказнасці, але яго паставяць на ўлік у ІСН, а на яго бацькоў складуць пратакол за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей.


"Хартыя’97%", 29 кастрычніка 2020 р.

 


Сегодня Пуйло заявил, что слова Лукашки о возможности изменений в Конституцию —
это значительный шаг навстречу оппонентам


К нам в редакцию попал проект тех самых изменений.

Согласно ним, планируется:

Ст. 5 будет предполагать запрет финансирования из-за рубежа партий и общественных организаций, а также запрет организациям вмешиваться в дела государства. Зато будет убран пункт, запрещающий разжигание партиями и организациями социальной вражды;

Ст. 39 ограничит людям с административной или уголовной судимостью возможность занимать государственные должности;

Ст. 41 даст возможность государству ограничивать право на забастовку;

Ст. 45 больше не будет гарантировать право на оказание бесплатной медицинской помощи гражданам. При этом, доступ к платной медицинской помощи будет регулироваться законом.

Что-то нам подсказывает, что с такими шагами навстречу, узурпатор не только не найдёт понимания у оппонентов, но и растеряет свой последний электорат из числа омоновцев и членов их семей.


Telegram-канал НЕХТА Live, 29 кастрычніка 2020 р.

 


"Вам не сорамна перад Азотам?"


Мазыр. Сёння на НПЗ міліцыя забрала Вячаслава Астаніна. Ён стаяў перад прахадной з плакатам "Вам не сорамна перад Азотам?" — паведамляе чытач.

 


У дэканатах і рэктаратах дзяжураць ваенкамы і ўручаюць позвы адлічаным студэнтам


Пра гэта паведамляюць студэнцкія чаты БНТУ і БрДТУ. Што на гэта рэкамендуюць праваабаронцы?

"К сожалению, если вам лично вручат повестку, это будет сложно оспорить. Но вы не обязаны ходить в деканат или ректорат. Давят — уходите подальше. Чтобы получить помощь или консультацию, свяжитесь с активистами своего универа или с правозащитниками".

На гэты момант ёсць інфармацыя пра выключэнне 52 студэнтаў БНТУ, 9 студэнтаў БрДТУ, 21 студэнтаў менскага Медунівера, звальненне бастуючых з "Атланта", Маторнага, МАЗа, МЗКЦ. Выглядае, што агульная колькасць звольненых і адлічаных у гэтыя дні можа ісці на сотні.

Святлана Ціханоўская ўчора паабяцала, што фонды салідарнасці дапамогуць кожнаму адлічанаму.

 


Што адбылося ў гімназіі №4 


Пад канец заняткаў у двор школы прыйшоў бацька аднаго з гімназістаў з плакатам "Вучні, вы неверагодныя. Ганарымся вамі". 

На яго выклікалі карніаў, у выніку мужчыну затрымалі людзі без формы. Супрацоўніц школы не затрымлівалі, яны давалі тлумачэнні наконт падзей у двары гімназіі.

Школьнікі ў гэты час спявалі песню "Мы не быдла" проста насупраць карніаў.

У бацькоўскіх чатах дамовіліся сабрацца заўтра каля гімназіі перад пачаткам заняткаў, каб запытаць у адміністрацыі, хто выклікаў міліцыю. "Гэта нейкі кашмар!" — пішуць бацькі.

Карнікі з'ехалі з гімназіі №4 пад скандаванне гімназістаў "Ганьба!

 

Кулямётныя стрэлы ў Віцебску


У Віцебску на тэрыторыі вайсковай часткі УВ МУС чуюцца кулямётныя стрэлы. Чытачы мяркуюць, што гэта могуць быць вучэнні. Але людзі заляканыя, бо частка знаходзіцца на праспекце Чарняхоўскага, у месце. А вучэнні са стральбоў з кулямётаў у местах звычайна не праводзяцца.

 

"Так далей немагчыма! Мы хочам перамен!"


Акторы і супрацоўнікі Новага драматычнага тэатра, якія далучыліся да нацыянальнай забастоўкі, запісалі відэазварот са словамі падтрымкі студэнтаў, медыкаў, завадчан, работнікаў культуры і ўсіх неабыякавых беларусаў.

 


Толькі зараз з’явілася афіцыйнае тлумачэнне закрыцця межаў


"В связи со сложившейся эпидемической обстановкой в сопредельных странах Республика Беларусь временно ограничивает въезд на свою территорию через наземные пункты пропуска отдельных категорий физических лиц из Латвии, Литвы, Польши и Украины.

Под ограничения не подпадают: 

сотрудники дипломатических представительств и консульских учреждений, документированных дипломатическими и служебными паспортами; 
водители транспортных средств, предназначенных для выполнения международных автомобильных перевозок; 
члены поездных и локомотивных бригад международного железнодорожного сообщения.

Вместе с тем пункт пропуска в Национальном аэропорту Менск функционирует без вышеуказанных ограничений".

 

 

Непаўналетніх студэнтаў збілі пасля затрымання.

Вось, што яны распавядаюць


Пяць 17-рочных студэнтаў сталічнага ўніверсітэта былі затрыманыя 27 кастрычніка пасля акцыі салідарнасці са студэнтамі, якія страйкуюць у дворыку БДУ паміж юрфакам і хімфакам. Чацвёра з іх былі жорстка збітыя сілавікамі ў міліцэйскім аўтобусе, пасля чаго ў бальніцы ўсім дыягнаставалі страсенне галаўнога мозгу, а некаторым — чэрапна-мазгавыя траўмы, пералом носа і іншыя траўмы. На чатырох студэнтаў у Кастрычніцкім РУУСе былі складзеныя пратаколы па двух артыкулах КаАП: 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Студэнт і студэнтка распавялі праваабаронцам, як яны сутыкнуліся з жорсткасцю сілавікоў.

Яны распавядаюць, што студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі каля БДУ, чакалі чатыры бусы. Чатыры студэнты і студэнтка стаялі каля ўваходу ў гандлёвы цэнтр "Сталіца", калі ўбачылі, што да іх накіроўваецца супрацоўнік у цывільным. Калі яны спусціліся ў пераход, там студэнтаў ужо чакалі супрацоўнікі АМАПа. Іх затрымалі на плошчы Незалежнасці.


"Супрацоўнікі пачалі весяліцца і абліваць нас вадой"


— Калі я бег, мне падсеклі ногі і я ўпаў. Мяне адразу схапілі і панеслі ў бусік. Пры гэтым ударылі два разы па твары, таму што я спрабаваў падняць галаву. Мяне закінулі ў аўтобус, там ужо была мая аднакурсніца. З намі ехалі супрацоўнікі, якім па голасе гадоў 20. Яны білі мяне ўвесь час па галаве.

Потым нас перагрузілі ў іншы бусік. Там былі ўжо астатнія хлопцы, з якімі мы былі каля БДУ. Яны потым распавялі, што іх таксама моцна білі. Мы ўсе ехалі лежачы адзін на адным. На мне ляжалі два чалавекі, хоць вольныя месцы там былі.

З мяне сарвалі партфель. Тузанулі з шлейкамі, цяпер партфель цалкам парваны. Спрабавалі там нешта знайсці, але, акрамя вады, нічога не знайшлі. Потым супрацоўнікі пачалі весяліцца і абліваць нас вадой.

У гэтым бусіку нас таксама білі і прыніжалі. Нашаму аднакурсніку разбілі нос. Больш за ўсё збівалі хлопца, які быў у аранжавай кепцы. Напэўна, таму што яна яркая і ў вочы кідаецца. Мы пачулі шмат прыніжэнняў і пагроз тыпу "давайце іх пярцовым газам зальем". Білі кулакамі, прыніжалі ненарматыўнай лексікай, палохалі турмой, казалі што пазабіваюць нас.

Калі мяне адпусцілі з РУУС, я пайшоў у бальніцу, дзе мне дыягнаставалі страсенне мозгу. У мяне моцных пашкоджанняў няма, бо білі ў асноўным па галаве. Толькі гузак.

Я да гэтага часу не разумею, чаму нас затрымалі.

Студэнтаў даставілі ў Кастрычніцкае РУУС, але там, па іх словах, фізічнай сілы ўжо ў адносінах да іх не ўжывалі. Усіх студэнтаў адпусцілі, на чацвярых склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.


"Сказалі, што калі ён запэцкае крывёю машыну, то будзе яе вылізваць"


17-рочную студэнтку не збівалі, у адрозненне ад яе аднакурснікаў. Але на яе ў Кастрычніцкім РУУС былі складзеныя пратаколы паводле арт 23.4 і 23.34 КаАП.

У нейкі момант нас усіх кінулі тварам у падлогу і мы ляжалі ўсе адзін на адным. Нам не дазвалялі падымаць галовы, але адзін АМАПавец выцягнуў мяне адтуль за руку, пасадзіў на сядзенне побач з сабой і сказаў супакоіцца. Нам амаль усю дарогу ў РУУС казалі, што нас "закрыюць" і адлічаць, а ён казаў што ўсё будзе нармальна.

Калі нас кінулі ўсіх на падлогу, у нашага аднакурсніка пайшла кроў з носа. У яго ўсе штаны былі ў крыві. Яму спачатку не давалі выціраць кроў. Потым далі яго ж капюшон і сказалі, што калі ён запэцкае крывёю машыну, то будзе яе вылізваць.

 


На Гомельскім хімзаводзе набіраюць штрэйкбрэхераў для працы на "Гродна Азоце"


Як нам стала вядома, работнікам Гомельскага хімічнага завода прапаноўваюць адправіцца ў камандзіроўку ў Гродна для работы на "Гродна Азоце". Абяцаюць жыллё, тэрмін камандзіроўкі — ад шасці месяцаў.


Пра гэта нам расказалі два работнікі гомельскага завода. Людзі зразумелі прапанову так, што імі хочуць замяніць бастуючых або звольненых работнікаў "Азота".

Агітуюць пераехаць гэтак званых "апаратчыкаў" — работнікаў цэхаў, а таксама інжынерна-тэхнічныя кадры.

Канцэрн "Белнафтахім" адмаўляе забастоўку на "Азоце". У той жа час работнікі прадпрыемства гавораць пра забастоўку больш як 100 ключавых супрацоўнікаў, у тым ліку апаратчыкаў, якіх няма кім замяніць.

Страйк пачаўся на заклік Святланы Ціханоўскай. Патрабаванняў тры: адстаўка Лукашкі, вызваленне палітвязняў і свабодныя выбары.

Забастоўку падтрымалі сотні малых і сярэдніх прадпрыемстваў, пераважна ІТ-сектара і сферы паслуг, студэнты розных ВНУ, а таксама асобныя работнікі некаторых дзяржаўных заводаў, у тым ліку МЭТЗ і "Гродна Азота".

Пра "Гродна Азот", горадаўтваральнае прадпрыемства, кажуць, што ён можа адыграць у лёсе Беларусі тую ж ролю, якую ў лёсе Усходняй Еўропы 1980-х адыграла Гданьская суднаверф.

 

 

У Бараўлянах міліцыянт без формы ўдарыў мужчыну ў твар перад тым як затрымаць


Чалавек у чорным не ведаў, што гэта адбываецца перад камерамі відэаназірання. Разам з хлопцам затрымалі дзяўчыну, яе цягнулі па асфальце.

Збітага і затрыманага апазналі калегі. Гэта супрацоўнік ІТ-гіганта EPAM Ягор Котаў, а дзяўчыну зваць Ангеліна Міналта. У сацсетках і чатах людзі спрабуюць апазнаць таксама чалавека ў чорным, які біў. Трапіла на відэа машына карнікаў з нумарамі Берасцейскай вобласці.

МУС патлумачыла рэзананснае (яго перад уручэннем позвы ўдарылі ў твар) затрыманне супрацоўніка ІТ-гіганта EPAM у Бараўлянах:

— Егора Котова задержали за оскорбление милиции в социальных сетях. Сделали это с применением силы, потому что он "отказался явиться по звонку". Котаву пагражаюць завесці крымінальную справу. "Материалы проверки переданы в СК", — паведамляе намеснік начальніка ўпраўлення па Менску ГУУБ ГУУС Менгарвыканкама Мікалай Пасініцкі.


"Наша Ніва", 29 кастрычніка 2020 р.

 


Асноўныя падзеі раніцай 29 кастрычніка разгортваюцца ў менскіх універсітэтах


У лінгвістычным выкладчыкі сабраліся ў фае корпуса А, каб абмеркаваць дэталі забастоўкі. Чакаюць студэнтаў.
У медыцынскім студэнты апранулі чорнае і бастуюць у холе галоўнага корпуса. Там жа дзяжурыць міліцыя.
У БНТУ "кандыдатаў на адлічэнне" па адным выклікаюць у рэктарат. На тэрыторыі ўніверсітэта таксама прысутнічаюць людзі ў форме.
З БДУІР звяльняецца дэкан факультэта камп'ютарных сістэм і сетак Марына Лукашэвіч. Калегі кажуць, што яна адмовілася падпісваць загад на адлічэнне студэнтаў.

 


З БДУІР звальняецца прарэктар па вучэбнай працы


Следам за дэканам ФКСіС Марынай Лукашэвіч з БДУІР звальняецца прарэктар па вучэбнай працы (і колішні дэкан ФКСіС) Валерый Прыткоў. @devby са спасылкай на свае крыніцы піша, што кіраўніцтва ўніверсітэта вырашыла не працягваць кантракт з прарэктарам, "вядомым сваёй пазіцыяй". Сам Прыткоў сітуацыю не каментуе.

UPD: Крыніцы удакладняюць, што Прыткоў прыняў рашэнне сыйсці з універсітэта раней, чым стала вядома пра звальненне Лукашэвіч.

 


Лукашка загадаў ураду не прызнаваць дыпломы атрыманя за мяжой


Лукашка абвясціў, што даручыў ураду прыняць захады аб непрызнанні дыпломаў, атрыманых за мяжой. "Калі яны думаюць там вучыцца, ім там мазгі прамыюць, як гэта робяць палякі нашым хлопцам, якія там вучацца, і яны нам іх падкінуць, як пятую калону... Гэтага не будзе".

Спярша ён загадвае адлічыць студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах. А цяпер скардзіцца, што за мяжой іх не таму навучаць. І заадно закрывае шлях у Беларусь спецыялістам з замежнай адукацыяй.

 


Зорка беларускай оперы звольнены з тэатра


Зорка беларускай оперы Ілля Сільчукоў, звольнены з тэатра 28 кастрычніка за грамадзянскую пазіцыю, запісаў песню "Магутны Божа". Моцна і ўрачыста, як і мае гучаць гімн. І кліп з кадрамі пратэстаў атрымаўся проста фантастычны.

 


Дужыя хлопцы выкралі хлопца і дзяўчыну ад пад'езда іх дома


У Зялёным Бары дужыя хлопцы на "Міцубісі" выкралі хлопца і дзяўчыну ад пад'езда іх дома — проста на вачах тамтэйшых жыхароў.

— Яна на супрацоўніка напала! — крычыць адзін з іх.

— А дзе супрацоўнікі? — абураюцца людзі.

— Мы сказалі: "Міліцыя!"

Паглядзіце, як цяпер выглядае беларуская міліцыя.

Жыхары раёна паведамляюць, што напярэдадні хлопца выклікалі ў ДАІ — маўляў, машына падобная да замяшанай у злачынстве. Але ён адмовіўся ісці, таму  яго вырашылі прывезці туды.

 


У Менску чыноўнікі спыняюць працу кавярня


У Менску чыноўнікі спыняюць працу кавярняў, якія 26 кастрычніка — у першы дзень пасля выхаду тэрмінаў "Народнага Ультыматума" Святланы Ціханоўскай — пайшлі на санітарны дзень ці не працавалі па тэхнічных прычынах. Спіс ахвяраў праверак ужо даволі вялікі.


"Эўрарадыё", 29 кастрычніка 2020 р.

 

 

Затрыманая жонка Змітра Вайцюшкевіа


Проста на працы ў чацвер была затрыманая дырыжор Галіна Казіміроўская, жонка спевака Змітра Вайцюшкевіа.

 

 

За апошнія 4 дні ў Беларусі затрымалі як мінімум 205 чалавек.
Людзей хапалі пераважна за выступы салідарнасці


Мы атрымалі гэтую лічбу, звёўшы звесткі праваабаронцаў з розных каналаў.

Найбольш людзей было затрымана ў Менску. Пратэсты працягваюцца і ў іншых местах. Так, літаральна толькі што, сёння вечарам, у Мазыры затрымалі траіх работнікаў нафтаперапрацоўчага завода, якія выйшлі на пратэст супраць затрымання іншага рабочага раней.

Сёння ж у Берасці затрымалі чатырох хірургаў дзіцячай абласной лякарні. Іх імёны Руслан Брынчук, Раман Клімовіч, Дзмітрый Чайкоўскі, Андрэй Вячорка.

Сёння ў Пружанах выклікалі позвамі ў РАУС і затрымалі Ганну Баран і Алега Кулешу. Паводле адваката затрыманых, праз два дні іх этапуюць у Менск. Ім пагражае крымінальная справа за "карагод" у Берасці.

У Віцебску сёння затрыманая Кацярына Фядзьковіч.

У Менску на плошчы Перамогі затрымалі чатырох медсёстраў 3-й стаматалагічнай паліклінікі Вераніку Русецкую, Вольгу Шышлоўскую, Вікторыю Кемеш і Наталлю Бурмістраву. Іх судзілі па двух артыкулах: 23.34 КаАП і 23.4 КаАП, кожнай у выніку далі па 1350 рублёў штрафу.

Такім чынам, усяго па стане на вечар пятніцы 30 кастрычніка, у Беларусі за час пратэстаў адбылося, як мінімум, 16 244 затрыманні.

Вядома таксама пра амаль 700 палітычна матываваных крымінальных спраў, ад "справы Ціханоўскага" і "справы Бабарыкі" да спраў за "масавыя беспарадкі".

"Наша Ніва", 30 кастрычніка 2020 р.

 

Страйкам "Гродна Азоту" паведаміў пра чаканы прыезд штрэйкбрэхераў


Замена работнікам, якія страйкуюць на найбуйнейшым горадзенскім хімічным прадпрыемстве, мае прыехаць на завод з 2 лістапада. Пра гэта паведамляе страйкам "Азоту".

Паводле інфармацыі страйкаму, на "Гродна Азот" прыедуць супрацоўнікі іншых прадпрыемстваў канцэрну "Белнафтахім": Гомельскага хімічнага заводу і "Магілёўхімвалакна". Яны маюць замяніць "азотаўцаў", якія сышлі на страйк і некаторых зь якіх ужо звольнілі.

26 кастрычніка "азотаўцы" далучыліся да нацыянальнага страйку. Раніцай на прахадной заводу сабралася каля 150 чалавек. Ня менш за 32 зь іх жорстка затрымалі. Пазьней выйшаў загад за подпісам генэральнага дырэктара прадпрыемства аб звальненьні 12 работнікаў "Гродна Азоту". Аднаго зь іх 27 кастрычніка забралі на гутарку ў КДБ, пазьней асудзілі на 30 дзён арышту за 2 мітынгі.

На "Гродна Азоце" страйкуюць буйныя цэхі "Аміяк-3" і "Карбамід-4", якія прыносяць значны прыбытак. Таксама далучыўся да страйку цэх АКіКАС. Страйкоўцы чакаюць ад кіраўніцтва загаду пачаць падрыхтоўку да спыненьня буйных цэхаў.

Афіцыйная пазыцыя кіраўніцтва — страйку на прадпрыемстве няма, а 26 кастрычніка зладзілі правакацыю, каб дэстабілізаваць абстаноўку.

 


На БелАЗе рабочыя адмовіліся прыступіць да працы з прычыны звальненьня калегаў 


Рабочыя аднаго з цэхаў Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне 30 кастрычніка адмовіліся прыступіць да працы праз звальненьне трох страйкоўцаў.

Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Аляксандар Бухвостаў.

— У адным цэху пасьля страйку звольнілі трох чалавек, і гэты цэх сёньня не прыступіў да працы. Рабочыя хочуць выйсьці на прахадную, каб выказаць свой пратэст, — сказаў прафсаюзны лідэр.

Раней на БелАЗе страйк адбыўся 17 жніўня, тады рабочыя выставілі палітычныя патрабаваньні.

 

 

Сёньня ў Менску і Берасьці затрымалі 8 мэдыкаў


Сёньня раніцай у "ланцугу салідарнасьці" на плошчы Перамогі затрымалі чатырох мэдсёстраў 3-й гарадзкой стаматалягічнай паліклінікі Менску: Вераніку Русецкую, Вольгу Шышлоўскую, Вікторыю Кемеш і Натальлю Бурмістраву. Іх судзілі па двух артыкулах: 23.34 КаАП і 23.4 КаАП, кожнай у выніку далі па 1350 рублёў штрафу.


У Берасьці ў "ланцугу салідарнасьці" ўвечары затрымалі чатырох лекараў дзіцячага абласнога шпіталя Руслана Брынчука, Рамана Клімовіча, Андрэя Вячорку і Дзьмітрыя Чайкоўскага. Іх адпусьцілі пасьля прафіляктычнай гутаркі.

 

 

У Менску ля Акрэсьціна затрымалі групу анархістаў


Увечары 30 кастрычніка пасьля сустрэчы вызваленага пасьля 15-суткавага арышту Аляксандра Бялова каля ЦІП на Акрэсьціна затрымалі групу актывістаў анархісцкага руху, паведамляе "Вясна". Сярод затрыманых таксама журналістка Марына Кастылянчанка. Вядома, што як мінімум адзін з затрыманых знаходзіцца ў Заводзкім РУУС Менску.


"Радыё Свабода", 30 кастрычніка 2020 р.

 

 

Студэнтку Віцебскага педагагічнага ўніверсітэту забрала міліцыя на выхадзе з кватэры


Віцебск. Студэнтку 2-га курса Віцебскага педагагічнага ўніверсітэту Кацярыну Фядзьковіч толькі што забрала міліцыя на выхадзе з кватэры і вязуць у РАУС для складання пратаколу. Кацярына — адна з тых, хто ўдзельнічаў у відэазвароце студэнтаў віцебскіх ВНУ. Да другога студэнта, Іосіфа Шабуні, грукаюцца перыядычна ў кватэру з 6.45 і дагэтуль падазроныя мужчыны ў чорных масках.

 

 

Прарэктар Акадэміі мастацтваў заступілася за сваіх студэнтаў


Больш за 60 супрацоўнікаў Акадэміі мастацтваў, у тым ліку прарэктар па вучэбнай рабоце Алена Бохан, запатрабавалі аднавіць студэнтаў, адлічаных з ВНУ за палітыку.

"Мы, выкладчыкі і супрацоўнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, заклікаем спыніць пераслед студэнтаў і супрацоўнікаў, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю, аднавіць адлічаных студэнтаў, не чыніць перашкодаў для мірных сходаў.

Мы выказваем сваю салідарнасць з тымі студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, чые грамадзянскія і палітычныя свабоды былі парушаны", — гаворыцца ў звароце.

 


Каля ЦІП на Акрэсціна затрымалі журналістаў Onliner,
якія сустракалі калегу пасля 13 содняў арышту


Каля менскага ізалятара ў завулку Акрэсціна затрыманыя трое журналістаў Onliner: Аляксандр Ружачка, Ігар Дземянкоў і Улад Барысевіч і яшчэ адзін журналіст. Яны прыехалі туды, каб сустракаць з сутак сваю калегу Дар'ю Спевак.

Журналістаў адвезлі ў Маскоўскае РУУС, перадае Onliner.

Усіх журналістаў, затрыманых ля Акрэсціна, вызвалілі пасля праверкі дакументаў. Пратаколаў не складалі.

 


З 31 кастрычніка па 28 студзеня закрылі 13 кавярняў і рэстаранаў


Па выніках учорашніх праверак беларускія чыноўнікі на тры месяцы — з 31 кастрычніка па 28 студзеня — закрылі 13 кавярняў і рэстаранаў у Менску, Берасці, Горадне і Магілёве.

 

 

"У палон не бярэм".

Лукака ў чарговы раз пагражае расправай пратэстоўцам


— Мы цярпелі. Я адразу пазначыў: ёсць чырвоныя лініі. І не дай бог хтосьці іх пераступіць. Яны іх пераступілі па многіх напрамках, я пра гэта казаў. Таму тыя, хто сёння выходзіць на чыгунку, тыя, хто вешае фашысцкія сцягі на лініі электраперадачы, словам, тыя, хто сёння спрабуе разбурыць, дэстабілізаваць інфраструктуру дзяржавы, павінны ведаць: з сённяшняга дня, асабліва ў кватэрах грамадзянаў, куды яны хаваюцца, мы ў палон нікога не бярэм. Калі хтосьці дакранецца да ваеннаслужачага (я ўжо заўвагу рабіў генералам), ён павінен сысці адтуль як мінімум без рук.

Я кажу гэта публічна, каб усе разумелі нашу далейшую рашучасць. Далей — усё. Нам адыходзіць няма куды, і мы адступаць не збіраемся. Хто гатовы, будзем дзейнічаць, — заявіў былы кіраўнік дзяржавы.

Лукашка даручыў "аператыўна удасканаліць нарматыўную базу па ахове грамадскага парадку". Што гэта значыць — пакуль незразумела.

 


"Сам упаў" 


Учора гісторыя пра жорсткае збіццё 17-рочных студэнтаў падчас затрымання на студэнцкай акцыі ўскалыхнула інтэрнэт.

Сёння МУС вось так каментуе здарэнне:

"Падчас спынення супрацьпраўных дзеянняў чацвёра маладых людзей аказалі супраціў і паспрабавалі схавацца. Адзін са студэнтаў, уцякаючы ад праваахоўнікаў, упаў і разбіў нос".

 


Міліцыянты затрымалі менчука, які плюнуў у твар журналісту БТ


Інцыдэнт адбыўся 25 кастрычніка падчас акцыі пратэсту. Удзельніка акцыі падышоў да карэспандэнта дзяржтэлебачання і плюнуў яму ў твар. На відэа міліцыянтаў відаць, што яго збівалі.

 

Дыялог у БДМУ не адбыўся


На сустрэчу студэнтаў і адміністрацыі БДМУ не пусцілі юрыста, забаранілі весці жывую трансляцыю. Адміністрацыя ВНУ жадае весці перамовы на сваіх умовах і не слухае патрабаванні студэнтаў.

Ужо кіраўніцтва БДМУ адлічыла 21 студэнта, 2 выкладчыкаў звольнілі.

Студэнты просяць падтрымання і заклікаюць а 16:30 збірацца каля ВНУ.


***


Адміністрацыя БДУІР пайшла на саступкі студэнтам. Кіраўніцтва ВНУ абяцае, што ніхто адлічаны не будзе, студэнты атрымалі вымову і апошняе папярэджанне.

 


Кіраўнік "Гродна Азот" распавёў,

што "штрэйкбрэхераў" нават больш, чым неабходна


— З улікам сённяшняй сітуацыі было арганізавана фармаванне рэзерву патрэбных спецыялістаў як для падрыхтоўкі, так і прыцягнення дасведчаных кадраў з іншых рэгіёнаў і прадпрыемстваў. Ахвотных аказалася нават больш, чым патрабуецца. Прыйшоў час гэты рэзерв задзейнічаць, — сказаў гендырэктар прадпрыемства Ігар Бабыр.

 

 

З МДЛУ звальняюцца выкладчыкі


З МДЛУ звольніліся Юлія Уладзіміраўна Белабрудава, выкладчык кафедры тэорыі і практыкі перакладу і Варабей Юлія Алегаўна, выкладчык кафедры фанетыкі ангельскай мовы.

Алена Глебавічна Лукашанец, прафесар кафедры агульнага мовазнаўства, сышла з МДЛУ ў знак салідарнасці з адлічанымі і звольненымі.

За два месяцы міліцыянты затрымалі 306 студэнтаў, 10 навучэнцаў з'яўляюцца фігурантамі крымінальных справаў, 113 студэнтаў адлічылі з ВНУ.

Яшчэ не менш 183 студэнты падвергліся адміністрацыйнаму пераследу, незаконным затрыманням, арыштам і штрафам.

Каардынацыйная рада з гэтай нагоды нагадвае Міністэрству адукацыі і адміністрацыям ВНУ, што пры ўступленні ў Балонскі працэс, Беларусь добраахвотна ўзяла на сябе абязацельствы па забеспячэнню гарантыяў акадэмічных правоў і свабодаў. Рэпрэсіі супраць студэнтаў і выкладчыкаў з?яўляюцца прамым парушэннем гэтых абязацельстваў.

Ні адзін факт ціску на студэнтаў і выкладчыкаў не застанецца без увагі!


"Белсат", 30 кастрычніка 2020 р.

 


"Паўночнай Карэі хапіла на адну ноч"


З "сухапутных" межаў з Польшчай і Літвой перадаюць, што памежнікі пачалі прапускаць у Беларусь грамадзян Беларусі. Нягледзячы на тое, што ўчора ўвечары распавядалі пра нейкія абмежаванні.

Кіроўцаў аўтобусаў, якія едуць з Беларусі, перасталі пужаць, што іх не ўпусцяць назад.

 


Імкліва развіваюцца падзеі на Беларускім металургічным заводзе


Жлобін. Імкліва развіваюцца падзеі на Беларускім металургічным заводзе. Увечары 29 кастрычніка рабочы Сяргей Анісімаў далучыўся да нацыянальнай забастоўкі. На раніцу яго звольнілі. Але за гэты час паспеў абвясціць пра стачку яшчэ адзін металург, Аляксей Аўдзееў. Ён пакуль працуе!

 

 

Гендырэктар "Гродна Азот" прызнаў,

што на прадпрыемстве ёсць страйкоўцы


Гендырэктар "Гродна Азот" Ігар Бобыр прызнаў, што на прадпрыемстве ёсць страйкоўцы. Ён іх назваў: "супрацоўнікі, якія перашкаджаюць працы": 

— Група з пары дзясяткаў чалавек, падбухтораныя звонку і якая называе сябе стачкамам, спрабуе "забіць" завод. Вось ужо на працягу трох месяцаў яны не проста шантажуюць, а літаральна тэрарызуюць 10-тысячны калектыў завода, гродзенскі рэгіён і ўсю рэспубліку.

Плануецца замяніць азотаўцаў-забастоўшчыкаў спецыялістамі з Гомельскага хімічнага завода і "Магілёўхімвалакно".

Раней гендырэктар "Гродна Азот" заяўляў, што прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме: "Новыя змены прыбылі на працу. Усе тэхпрацэсы ў норме".

 


Масавыя акцыі салідарнасці з адлічанымі студэнтамі і звольненымі выкладчыкамі


Менск. Масавыя акцыі салідарнасці з адлічанымі студэнтамі і звольненымі выкладчыкамі сёння праходзяць каля мінскіх універсітэтаў. Людзі выйшлі на акцыю ў МДЛУ, БНТУ, БДУІР, БДЭУ, Акадэміі мастацтваў, Медычным універсітэце і БДУ.


"Эўрарадыё", 30 кастрычніка 2020 р.

 

 

Устаноўка "Ноймаг" спыніла сваю працу


"Устаноўка "Ноймаг" на прадпрыемстве "Гродна Хімвалакно" спыніла сваю працу з-за недахопу людзей для запуску, — піша наш чытач. — Вялікая колькасць працоўных пайшла на лекарняны".

 


"Я супраць адлічэньня студэнтаў ды звальненьня выкладчыкаў па палітычных чынніках"


Лекар-інтэрн і выпускніца БДМУ зараз будзе прымаць пацыентаў з такою таблічкаю ў знак салідарнасьці: "Я супраць адлічэньня студэнтаў ды звальненьня выкладчыкаў па палітычных чынніках".

 

 

На "Беларуськаліі" усё больш страйкоўцаў


Яшчэ адзін працаўнік "Беларуськалія" — Якубовіч Уладзімір Мікалаевіч — далучаецца да стачкі! 

З кожным днём нас усё больш.

 

 

Работники МТЭЗ  держат забастовку с понедельника, не смотря на репрессии!

 

Поддержите рабочих МЭТЗ!


"Сварщики цеха 16 (заготовка Колядичи все 3 смены) и цеха 6 (заготовка  на Уральской, за исключением 1 человека) с понедельника остановили выполнение каких либо работ. Три сварщика из Колядич отстранены 27-го числа, пропуска заблокированы, но забастовка продолжается.


В цехах производятся корпуса трансформаторов, в итоге, через пару дней производство может встать полностью.


Из руководства в отношении 3 человек санкции. Главный инженер снят с должности за высказывания и гражданскую позицию. Зам директора по маркетингу поставлен перед выбором или в Ростов-на-Дону или за порог. За подпись в обращении. Ещё один зам директора будет к новому году отправлен на пенсию заступился за подчинённого".


Telegram-канал Баста!, 30 кастрычніка 2020 р.

 

 

Лукашка даручыў прыцягнуць у народныя дружыны былых вайскоўцаў
і забяспечыць іх зброяй


— Нам трэба не фармальнай зрабіць працу народных дружын. Яны пачалі працаваць, але яшчэ ў поўную сілу не разгарнуліся. Вы бачылі, як было ў Кыргызстане: хаос найпоўны, усе сілавікі разбегліся, няма каму абараняць краіну. Хто ўзяў на сябе адказнасць? Народныя дружыны. Яны падцягнулі тых міліцыянтаў, што паразбягаліся, яны спецслужбы падцягнулі да сябе і вайскоўцаў. І стварылі магутныя народныя дружыны. І на працягу сутак пагасілі ўсе пажары", — адзначыў былы прэзідэнт.

Ён заявіў, што ў мабільныя атрады варта прыцягваць былых вайскоўцаў.

— Паглядзіце, колькі зваротаў гэтых былых вайскоўцаў, афганцаў. Колькі мужыкоў, а жанчын,.. яшчэ больш, чым мужыкоў: вазьміце нас, мы будзем у дружынах, мы будзем у атрадах, мы многае можам! Чаму не прыцягнуць нам, аж да ўзбраення, у гэтыя лятучыя атрады былых вайскоўцаў? Яны могуць нам выдатна дапамагчы. І трэба, каб кожны чалавек адчуў, што ён абараняе сваю сям'ю і сваю зямлю.

 


Неспакойная пятніца: людзей забіраюць з кватэр
і затрымліваюць на пікетах


30 кастрычніка працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, адлічэнні студэнтаў і іншыя формы ціску.

У Менску раніцай быў затрыманы падчас адзіночнага пікету каля сталічнай гімназіі №8 Іван Булва. Па словах сведкаў, яго схапілі чатыры амапаўцы і запхнулі ў аўтамабіль. Меркавана яго павезлі ў РУУС Савецкага раёна.

Уначы з дому супрацоўнікі міліцыі забралі Кірыла Фядосава. Ягоны бацька змог даведацца, што сына адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна. Таксама з кватэры ў РУУС Савецкага раёна забралі Янкоўскага Паўла.

Паведамляецца пра затрыманне жыхара Менска Сяргея Ласіцкага. Раніцай яго даставілі ў Маскоўскі РУУС, затым у Следчы камітэт.

Спіс затрыманых 30 кастрычніка:

1. Булва Іван Васільевіч, Менск. Затрыманы на пікеце каля гімназіі №8
2. Ласіцкі Сяргей Уладзіміравіч, Менск. З Маскоўскага РУУС адвезлі ў СК
3. Радына Аляксей Андрэевіч, Менск. З раніцы не адказвае на тэлефон
4. Фядосаў Кірыл Юр'евіч, Менск. У ІЧУ на Акрэсціна. Забралі уначы з дому
5. Янкоўскі Павел Вячаслававіч, Менск, Савецкі РУУС. Забралі з дома па вуліцы Сурганава, 20


"Новы час", 30 кастрычніка 2020 р.

 

 

З МДЛУ адна за адной звольніліся трое выкладчыц


Пасля адлічэнняў студэнтаў, а таксама звальнення і затрымання італісткі Наталлі Дулінай з МДЛУ адна за адной звольніліся трое выкладчыц. Гэта прафесар Алена Лукашанец, выкладчыцы Юлія Белабрудава і Юлія Варабей. Нам вядома, што жадаюць звольніцца і іншыя супрацоўнікі лінгвістычнага ўніверсітэта.

 


Пратэсты "падаражаюць":

у Беларусі прапануюць больш жорсткае пакаранне за 23.34


"Дэпутаты" "палаткі прадстаўнікоў" працягваюць працу над змяненнем кодэксаў аб адміністрацыйнай адказнасці. Законапраект, у прыватнасці, прапануе зрабіць больш жорсткім пакаранне за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — у разы павялічацца памеры штрафаў і тэрмін адміністрацыйнага арышту. 

Праект прапануе і новы від пакарання: грамадскія работы. У ім адзначана, што грамадскія работы — гэта бясплатная праца, якую вінаваты павінен выканаць у вольны ад асноўнай працы або вучобы час.

 

Пад песню "Просто знай, любимую не отдают"


Горадня. Дзясяткі сілавікоў пад песню "Просто знай, любимую не отдают" не даюць сабрацца людзям на марш у падтрымку рабочых "Гродна Азот". Паведамляецца пра затрыманні. Эстэтыка беларускай улады ўзору восені 2020 року.


"Эўрарадыё", 31 кастрычніка 2020 р.

 


Па цэнтры Менску прайшоў аб'яднаны марш жанчын і людзей з інваліднасьцю


Марш людзей зь неабмежаванымі магчымасьцямі пачаўся ад плошчы Незалежнасьці а 13-й гадзіне. У гэты ж час ад Юбілейнай плошчы рушыў марш жанчын. На скрыжаваньні праспэкта Незалежнасьці і Гарадзкога валу маршы аб'ядналіся. Людзі з інаваліднасьцю дайшлі да ГУМа, а жаночы марш — да плошчы Якуба Коласа. Потым жанчыны пайшлі шпацыраваць па месьце паасобку — так пачаўся "жаночы дэмарш".

 


Міліцыя затрымала адміністратарку тэлеграм-каналу "Водители 97"


Міліцыя затрымала адміністратарку тэлеграм-каналу "Водители 97", паведамляе прэс-служба МУС. Жанчыну ўзялі пад варту.

Нібыта ў гэтым канале заклікалі раскідваць цьвікі і шрубы па дарогах, перакрываць рух.

Рэсурс могуць прызнаць экстрэмісцкім. Таксама затрымалі пяць актыўных удзельнікаў гэтага телеграм-каналу, выявілі "некалькі сотняў радыкальных удзельнікаў".

У найбольш актыўных зь іх правялі ператрусы: канфіскавалі рацыі, агнястрэльную зброю, боепрыпасы, "вожыкі" для прабіцьця колаў, біты.

 


Стала вядома пра яшчэ аднаго анархіста,
якога затрымалі на ўкраінска-беларускай мяжы


Актывістка анархісцкага руху Марына Касінерава паведаміла, што ў ноч з 28 на 29 кастрычніка былі арыштаваныя анархісты Ігар Аліневіч і Дзьмітрый Разановіч.

Пры гэтым яна дапускае, што былі і іншыя затрыманыя, імёны якіх ўдакладняюцца:

— Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Дзьмітрый змог патэлефанаваць сваякам і паведаміць, што ім "шыюць" арт. 289 "Акт тэрарызму" і арт. 295 "Незаконны абарот зброі" КК РБ.

Раней было вядома пра затрыманьне на ўкраінска-беларускай мяжы Ігара Аліневіча — анархіста і былога палітвязьня, які ў 2011 роке быў асуджаны на 8 рокаў пазбаўленьня волі. У 2015 роке яго памілавалі разам з астатнімі палітвязьнямі.

Пра затрыманьне ў ноч на 29 кастрычніка пры перасячэньні мяжы зь Беларусьсю памежнікі Ігара Аліневіча паведаміў Праваабарончы цэнтар "Вясна".

Ягоным бацькам пра гэта паведамілі з памежнага пераходу ў Ельску. Па словах спадарыні Валянціны, маці Ігара, яны з мужам доўга намагаліся даведацца пра яго далейшае месца знаходжаньня. Спачатку памежнікі казалі, што сына адправілі ў Каленкавічы, аднак у мясцовым аддзяленьні міліцыі ад камэнтароў устрымаліся.


Хто такія Разановіч і Аліневіч


Дзмітрый Разановіч — анархіст з Гомля, у 2014 роке быў затрыманы пры пераходзе украінска-маскалёўскай мяжы і правёў 4 месяцы ў дэпартацыйным лягеры.

Ігар Аліневіч працяглы час жыў за мяжой і ў Беларусь амаль не прыяжджаў, хоць перажываў за падзеі, якія адбываюцца ў краіне.

Ён былы палітвязень. У 2010 роке яго затрымалі невядомыя ў Маскве і вывезьлі ў Беларусь. Утрымліваўся ў СІЗА КДБ. Суд Заводзкага раёну Менска пакараў актывіста 8 гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле часткі 2 арт. 339 КК (хуліганства, учыненае групай асобаў) і частак 2 і 3 арт. 218 КК (пашкоджаньне маёмасьці агульнанебясьпечным спосабам і ў асабліва буйным памеры).

У 2013 роке за кнігу "Еду ў Магадан" Ігар Аліневіч стаў першым ляўрэатам прэміі Францішка Аляхновіча Беларускага ПЭН-цэнтру.

А ў 2016-м уганараваны Нацыянальнай прэміяй за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча ў намінацыі "За асабістую мужнасьць".

 


Беларускіх студэнтаў з Польшчы не прапусьцілі празь мяжу дамоў


Беларускія памежнікі вечарам 30 кастрычніка не прапусьцілі дамоў шасьцёх студэнтаў-беларусаў, якія вучацца ў Польшчы, напісаў Tut.by.

Беларусам сказалі, што іх не прапускаюць у сувязі з эпідэміялягічнай сытуацыяй.

Яны спрабавалі трапіць у Беларусь некалькі разоў на розным транспарце, але безвынікова.

— Памежнікі папярэдзілі маладых людзей, што іх чакае 10-дзённая самаізаляцыя, — сказалі ў прэсавай службе памежнага камітэту. — Як што навучэнцам належала вярнуцца ў ВНУ ўжо 4 лістапада, ім было прапанавана вярнуцца ў сумежную дзяржаву. Аднак польскі бок адмовіў студэнтам ва ўезьдзе без тлумачэньня прычынаў.

Адзін з студэнтаў сказаў, што яны не вярталіся ў Польшчу, а хочуць трапіць у Беларусь.

— У мяне не пыталіся пра тое, колькі я пляную быць у Беларусі. Я еду дадому за цёплымі рэчамі і гатовы сядзець 10-дзённы карантын. Хлопцы таксама. У іх дыстанцыёнка, яны плянавалі быць дома нават даўжэй за 10 дзён.

Як вынікае з ранішняга паведамленьня БелТА, студэнты не змаглі трапіць у Беларусь і вярнуліся ў Польшчу.

29 кастрычніка беларусы сталі паведамляць, што ня могуць уехаць на тэрыторыю Беларусі. Прыкладна чатыры гадзіны мяжа была закрытая. Потым людзі ўсё ж трапілі дадому.

У Памежным камітэце тады паведамілі, што часова абмежаваны ўезд праз наземныя пераходы некаторых груп людзей, але беларусаў прапускаюць.

 


У Горадні марш у падтрымку страйкоўцаў-азотаўцаў скончыўся затрыманьнямі


Удзень 31 кастрычніка ў Горадні каля аўтавакзалу сабраліся каля 150 чалавек. Людзей затрымалі.

Гарадзенцы стаялі невялікімі групамі па абодва бакі праспэкту Касманаўтаў. Да іх падыходзілі міліцыянты і папярэджвалі, што нельга ўдзельнічаць у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Побач з аўтавакзалам стаяў аўтазак і вадамёт. З аўтазаку гучна грала музыка, песьні пра бацьку, "Алеся", "Белая Русь".

Адтуль папярэджвалі па-беларуску, што мерапрыемства несанкцыянаванае.

Людзі ў цывільным закрывалі дзьверы пад’ездаў у дамах побач. Прыкладна праз гадзіну пасьля збору гарадзенцы рушылі маршам у бок "Гродна Азоту". Яны ішлі расьцягнутай калёнай, невялікімі групамі па абодвух баках праспэкту Касманатаўтаў. Людзі прайшлі прыкладна 200 мэтраў.

На паварот да крамы "Гема" пад'ехалі аўтазакі і аўтобусы, выйшла 100-150 сілавікоў у чорным. Яны перакрылі праспэкт Касманаўтаў каля аўтавакзалу і каля "Гемы", а таксама праходы ў двары.

Сталі затрымліваць людзей, бегалі па дварах і выцягвалі гарадзенцаў адтуль. Затрыманьні ішлі 10-15 хвілін. Бралі і мужчын, і жанчын.

Колькасьць затрыманых невядомая.

Адначасна на Кургане Славы, які месьціцца паміж аўтавакзалам і "Гродна Азот", праходзіў праўладны аўтапрабег. Прыехалі каля 100-200 чалавек. Калі б марш дайшоў да "Азоту", то ён бы праходзіў праз Курган Славы.


***


Праваабаронцы зьбіраюць сьпіс затрыманых у Горадні на маршы ў падтрымку страйкоўцаў "Азоту", і ў Менску на традыцыйным жаночым маршы і маршы людзей зь інваліднасьцю. Па стане на 16:50 вядомыя прозьвішчы 11 затырманых.

 


Кара за сьцяг, штрафы за пратэсты да 2700 рублёў


Што ўлады хочуць зьмяніць ў Адміністрацыйным кодэксе

Праект зьмененага Кодэкса аб адміністрацыйных парушэньнях трапіў у Tut.by. У ім зрабілі больш жорсткай адказнасьць для пратэстоўцаў і ўвялі асобны артыкул пра незарэгістраваныя сьцягі.

За ўдзел у несанкцыянаванай акцыі

максымальны штраф павялічылі з 30 да 100 базавых велічыняў (да 2700 рублёў).

Для арганізатараў несанкцыянаванай акцыі

максымальны штраф павялічылі з 40 да 150 базавых велічыняў (да 4050 рублёў), а калі юрыдычная асоба — з 100 да 200 базавых (5400 рублёў).

За паўторны ўдзел

максымальны штраф павялічылі з 50 да 200 базавых,
максымальны арышт павялічылі з 15 да 30 дзён.

За ўдзел у акцыі за ўзнагароду

максымальны штраф павялічылі з 50 да 200 базавых.

За непадпарадкаваньне

максымальны штраф павялічылі з 50 да 100 базавых
30 дзён — максымальны тэрмін арышту, нават калі было некалькі правапарушэньняў.

Ва ўсіх згаданых артыкулах увялі дадатковы варыянт пакараньня — грамадзкія працы. Імі могуць пакараць на 8—64 гадзіны, але са згоды падсуднага.

Увялі новы артыкул — за незаконнае выкарыстаньне сьцягоў

Цалкам ягоная назва — "Незаконнае выкарыстаньне сьцягоў, вымпелаў, эмблемаў, выраб, распаўсюд плякатаў, эмблем і сымбаляў".

"Выкарыстаньне сьцягоў або вымпелаў, не зарэгістраваных ва ўсталяваным парадку,

а таксама плякатаў, эмблемаў і сымбаляў, зьмест якіх скіраваны на прычыненьне шкоды грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзянаў,
у выпадках, калі гэта забаронена заканадаўчымі актамі,
а гэтаксама выраб або распаўсюд такіх сьцягоў, вымпелаў, плякатаў, эмблем або сымбаляў".

За гэта прапануюць штрафаваць да 20 базавых велічыняў (540 рублёў), для прадпрымальнікаў штраф можа быць большым удвая, для юрыдычных асобаў — утрая.

Зьмены ў кодэкс плянавалі прыняць увосень, каб яны пачалі дзейнічаць з Новага року.

 


"У Беларусі склаўся вайсковы рэжым, які ўзначальвае дыктатар"


Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка заявіў, што трэба прыпыніць удзел Беларусі ў Балёнскім працэсе з прычыны апошніх падзей у беларускіх ВНУ. Такую заяву ён зрабіў падчас Сусьветнага кангрэсу беларусаў.

Сёньня ў 00:00 пачаўся Сусьветны кангрэс беларусаў. Упершыню за ўсю гісторыю краіны беларусы, якія жывуць на радзіме і за мяжой, вырашылі аб’яднацца і правесьці онлайн-форум. Сачыць за ім можна тут.

Арганізатары плянуюць скончыць у 02:00 1 лістапада па менскім часе. Кангрэс будзе доўжыцца 26 гадзін, цягам якіх беларусы ўсяго сьвету абмяркоўваюць выхад краіны з палітычнага крызісу, экспэрты абменьваюцца вопытам дэмакратычных краін і разважаюць над плянам адраджэньня свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.

— Мы павінны канстатаваць, што сёньня ў Беларусі фактычна склалася сытуацыя вайсковы рэжыму, які ўзначальвае дыктатар, што самастойна абвесьціў сябе прэзыдэнтам Беларусі, — заявіў Латушка. — Нашы захады павінны мець абсалютна законны характар, у рамках беларускага заканадаўства і міжнароднага права.

Што гэта можа быць? Для нас вельмі важна працаваць з замежнымі партнэрамі, урадамі, міністэрствамі замежных спраў, парлямэнтамі краін, у якіх вы пражываеце. Вельмі важна на сыстэмнай аснове рыхтаваць дайджэсты, лісты, інфармацыю аб тых падзеях, якія абываюцца ў краіне. У якасьці прыкладу магу прывесьці сытуацыю з нашымі студэнтамі: колькі за апошні час было выключана, арыштавана і атрымалі адміністратыўныя спагнаньні. Колькі было звольнена выкладчыкаў.

Мы павінны інфармаваць міністэрствы адукацыі краін, дзе пражываем, дзеля таго, каб ставіць у якасьці галоўнай мэты прыпыненьне ўдзелу Беларусі ў Балёнскім працэсе. Гэта зьяўляецца прынцыпова важным і неабходным. Трэба накіроўваць адпаведныя звароты і лісты. Мы павінны актыўна працаваць над прыпыненьнем усіх [міжнародных] дамоваў з тымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, дзе былі зьдзейсьненыя акты гвалту ў адносінах да студэнтаў і выкладчыкаў з боку адміністрацыяй, рэктаратаў гэтых ВНУ. Каб прыпыніць дзеяньне іх дамоваў з замежнымі партнэрамі. Яшчэ раз падкрэсьліваю: прыпыніць [а не спыніць], бо гэта часовая зьява. Мы вернемся да таго, што адновім наш удзел як у Балёнскім працэсе, так і дамовы з замежнымі ВНУ.


"Мы працуем, каб мір і згода запанавалі на беларускай зямлі"


Латушка, паводле яго слоў, рады таму, што падчас апошніх падзей беларусы даказалі ўсяму сьвету, што яны вартыя быць свабоднымі, што яны, як ніколі раней у гісторыі беларускай нацыі, адзіныя.

— Нас сёньня аб’яднаў вельмі цяжкі момант у гісторыі беларускага народа: мы ўсе разам перажываем за тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, і ўсе разам аб’яднаныя галоўнымі ідэаламі і прынцыпамі — свабода і незалежнасьць. Сёньня мы працуем на тое, каб мір і згода запанавалі на беларускай зямлі.

Але гэта магчыма ажыцьцявіць, выканаўшы тры базавыя патрабаваньні беларускага грамадзтва: вызваленьне, адказнасьць і выбары. Вызваленьне ўсіх палітычна зьняволеных, закрыцьцё ўсіх палітычна матываваных спраў у Беларусі. Другое — прыцягненьне да адказнасьці вінаватых у зьдзяйсьненьні злачынстваў, гвалту, парушэньні правоў грамадзян. Трэцяе — правядзеньне новых, сумленных выбараў прэзыдэнта краіны. Гэта мэты, якія мы ставім на бліжэйшую пэрспэктыву.

 

Ля рэстарацыі "Поедем, поедим" затрымалі трох абаронцаў Курапатаў


Як паведаміла ў Facebook Тацяна Шапуцька, на Курапацкай варце затрымалі Ганну і Віктара Шапуцькаў, а таксама Рыгора Асаулу.

"Сказалі, што за бел-чырвона-белы сьцяг. Куды вязуць, пакуль няясна".

1 лістапада традыцыйны нядзельны марш пратэсту заклікалі правесьці ў Курапаты.

Акцыя пратэсту супраць пабудовы і працы ў ахоўнай зоне Курапатаў рэстарацыі "Поедем, поедим" правоходзяць з чэрвеня 2018 року. Акцыі адбываюцца ў выглядзе варты зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.


"Радыё Свабода", 31 кастрычніка 2020 р.

 

"Пара ўставаць, скаціну выганяць!"


Сёння ў Менску праходзіць Жаночы марш салідарнасці са страйкоўцамі. Сённяшні Жаночы марш адрозніваецца арыгінальнымі воклічамі.

— Пара ўставаць, скаціну выганяць! — скандуюць удзельніцы Марша.

А таксама: "Шчасьце бульбаша — жыцьцё без Лукаша!".

 


Начальнік змены цэха на "Гродна Азоце" далучыўся да страйку


Дзяніс Мінаў спыніў працу.

Начальнік змены цэха олеуму і сернай кіслаты "Гродна Азота" Мінаў Дзяніс спыніў працу на знак салідарнасці з цэхамі "Аміяк-3, "Карбамід-4" і ўсімі, хто змагаецца супраць беззаконня ў нашай краіне.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Мая краіна Беларусь".

 


Лукашка паводзіць сябе, як гопнік


Лукашка паводзіць сябе, як гопнік, які з некалькімі сваімі сябрамі-дэгенератамі не дае спакойна жыць шматкватэрнаму дому: то дзверы суседу падпаляць, то пенсіянерку на лесвіцы штурхнуць, то ў дзіцяці цукерку адбяруць, то дзяўчыну півам абальюць, то студэнта натоўпам паб'юць, піша тэлеграм-канал stalin_gulag.

Прычым, даслоўна. Усе выказванні і дзеянні самаабвешчанага, няхай гэта будзе байка аб п'яных і наркаманах, якіх ён асабіста лавіў, урываючыся ў кватэры, ці адлічэнні студэнтаў з ВНУ за ўдзел у пратэстах — гэта толькі жаданне напаскудзіць напрыканцы, каб было што ўзгадваць.

Ён разумее, што суседзі ўжо выклікалі міліцыю, што больш трываць яго ніхто не будзе, і з крыкам "усё адно сядзець" адрывае парэнчы.

 

У Сеціве з'явіліся звесткі сілавікоў Ленінскага раёна Менска


Беларусы працягваюць выкрываць удзельнікаў усіх бандфармаванняў Лукашкі.

Беларускія кібер-партызаны паведамілі пра публікацыі ў Сеціве асабістых звестак сілавікоў з бандфармаванняў Лукашкі ў Ленінскім раёне Менска:

"Збіванне студэнтаў БДТУ у калідорах універсітэта — гэта ўжо чырвоная лінія!

Апранутыя ў цывільнае оперупаўнаважаныя і ціхары — гэта сябры разбойны групоўкі ў стылі 90-х, укормленыя і ўзброеныя на грошы падаткаплацельшчыкаў, нацкаваныя на нашых студэнтаў!

Такое беззаконне недапушчальнае, таму вось наш адказ:

У знак падтрымкі і салідарнасці з усімі студэнтамі мы публікуем спіс усіх гэтых бандытаў па Ленінскім раёне. Ананімнасць больш не прыкрывае вашы злачынствы. Вашы маскі з гэтага часу празрыстыя, віншуем.

Аператыўнікі і ціхары па астатніх раёнах Менска і іншых гарадах, мы трымаем вас у поле зроку. Ад вас залежыць дэананімуем мы вас ці не. Асабліва пільна мы сочым за сітуацыяй у БДМУ і на "Гродна-Азот", — пішуць кібер-партызаны.


"Хартыя’97%", 31 кастрычніка 2020 р.

 


Подтвердилась информация о том,
что беларусским студентам европейских ВУЗов запрещён въезд в страну


Вчера весь вечер поступали сообщения о том, что беларусские пограничники отказываются впускать в страну студентов, обучающихся за границей. Официальная причина — эпидемия. При этом, все остальные категории граждан могут проезжать без каких-либо проблем, заворачивают только студентов.

Несколько таких историй рассказал сегодня tut.by:

На беларусскую границу студенты приехали где-то в 4-5 утра. Они предупредили пограничников, что студенты, после чего у них забрали паспорта и студенческие билеты.

Спустя какое-то время им с вещами сказали выйти из автобуса. Автобус с остальными пассажирами поехал в Беларусь. Когда ребята стали спрашивать, в чём дело, им ответили: "Без комментариев".

— Не скажу, сколько они так сидели, но в какой-то момент на границу приехал автобус, который направлялся из Менска в Варшаву. Пограничники посадили детей на свободные места и отправили на польскую границу. Все студенты — несовершеннолетние. Нескольким девочкам вообще по 15 лет. Кто-то плакал, кто-то без денег, кто-то ехал в Беларусь за тёплой одеждой.

Разумеется, никаких правовых оснований для того, чтобы не впускать студентов в страну нет.

Запрет на въезд в страну студентам это абсолютный правовой беспредел и ещё одно пробитое дно. Лукашка заталкивает Беларусь всё глубже в архаику. Его режим это уже даже не латиноамериканская хунта, а самая настоящая Камбоджа времён Пол Пота, где каждый образованный человек объявлялся врагом государства.


Telegram-канал НЕХТА Live, 31 кастрычніка 2020 р.

 

 

Польскі фонд бярэ на сябе дапамогу тым грамадзянам Беларусі


Польскі фонд бярэ на сябе дапамогу тым грамадзянам Беларусі, якіх не ўпускаюць у краіну і якія завіслі на мяжы.

Фонд "Акно на ўсход" упаўнаважаны аказваць дапамогу тым, каго не пусцілі ў Беларусь. Размяшчэнне на начлег, юрыдычная дапамога і падтрымка.

 


У Горадне затрымалі "БЧБ-нявесту


У Горадне затрымалі "БЧБ-нявесту" — Іну Зайцаву з Менска, якая стала сімвалам мірнага пратэсту. Яна прыходзіла на акцыі супраць фальсіфікацый і беззаконня ў сукенцы нявесты. Сёння яна прыехала ў Горадню на таксі спецыяльна, каб падтрымаць работнікаў "Азота".

Прычым мы маем інфармацыю, што ў таксі, на якім яна прыехала, "знайшлі сякеры і нажы" (у каго толькі іх сёньня ў Беларусі не знаходзяць карнікі! — "Ju.K."). Міліцыя паведамляе, што яна застанецца пад вартай да суда ў панядзелак, а "наконт яе ўдзелу ў нейкіх мерапрыемствах і таго, што знаходзілася ў салоне транспортнага сродку, праводзіцца праверка".

 

 

Звольніўся яшчэ адзін дырыжор Оперы


Яшчэ адзін дырыжор Оперы заявіў, што не вернецца ў тэатр, пакуль не будуць адноўленыя на працы калегі.

— Я очень люблю родной Оперный театр, но не смогу встать за дирижерский пульт, пока не будут восстановлены мои безвинно репрессированные коллеги, — заявіў Вячаслаў Чарнуха-Воліч, які працаваў у тэатры ад 2006 року.

Ён адвёў спектакль "Шчаўкунок" 23 кастрычніка і "сразу после этого показа уехал из страны в Украину".

Праца Оперы фактычна спынілася пасля пагромнага звальнення яе зорак, якія падтрымалі пратэсты і выступілі з дэмаршам у антракце "Царскай нявесты". Раней рух  супраць фальсіфікацый і гвалту падтрымалі Тэатр імя Янкі Купалы, а таксама, у той ці іншай форме, калектывы РТБД, Новага тэатра, трупы Горадні ды Магілёва.


"Наша Ніва", 31 кастрычніка 2020 р.

 

 

Гранаты і стрэльбы супраць кветак і сьвечак.
Як у Менску прайшоў марш "Дзяды супраць тэрору"

 

Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек выйшлі на праспэкт Незалежнасьці 1 лістапада на традыцыйны нядзельны марш пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту. Людзі патрабуюць адстаўкі Лукашкі, вызваленьня палітвязьняў і правядзеньня новых свабодных выбараў.

Гэтым разам марш быў прымеркаваны да дня памінаньня продкаў і меў назву "Дзяды супраць тэрору", адзіная калёна не змагла сфармавацца з прычыны разгонаў і затрыманьняў, як мінімум тры асобныя калёны прарываліся праз ланцугі АМАПу і ўнутраных войскаў, якія актыўна выкарыстоўвалі свае стрэльбы і шумавыя гранаты.

Некаторыя ўдзельнікі маршу ўсё ж дайшлі да мэмарыялу Курапаты, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій, паклалі кветкі і паставілі сьвечкі на магілы.

32 рока таму, яшчэ ў часы СССР, на Дзяды ў Курапаты прайшло адно зь першых шэсьцяў, яно было брутальна разагнана міліцыяй. Сёлетняе шэсьце, у адрозьненьне ад ушанаваньня ахвяр сталінізму на Дзяды ў папярэднія рокі, таксама разганялі.

Удзельнікі пачалі зьбірацца каля станцыі мэтро "Парк Чалюскінцаў" а 13 гадзіне. Марш рушыў традыцыйным маршрутам на праспэкт Незалежнасьці ў 14:30.

Але карнікі ў чорным і зялёным адзеньні, у балаклавах і масках, з ужываньнем сьвятлашумавых гранат і стрэльбаў з гумавымі кулямі пачалі разгон шэсьця яшчэ на пачатку, каля будынку Дзіцячай чыгункі на праспэкце Незалежнасьці. Там прагучалі першыя выбухі шумавых гранат і затрымалі дзясяткі пратэстоўцаў.

Калёна падзялілася і з таго часу не змагла зьяднацца, людзі ішлі рознымі маршрутамі, ухіляючыся ад гвалту карнікоў. Стрэлы гранат гучалі, сутычкі і разгоны адбываліся на вуліцы Каліноўскага, на Лагойскім тракце, на вуліцы Мірашнічэнкі і ўжо непасрэдна ля Курапатаў, у полі паміж мэмарыялам і комплексам "Экспабел".

Калі адна з калён прайшла праз падземны пераход пад кальцавой дарогай, яе спынілі карнікі. Пачаўся разгон, падчас якога мікрааўтобусы зь карнікамі ганяліся за дэманстрантамі па полі каля Курапатаў.

Тут было чуваць стрэлы і выбухі шумавых гранат, машыны даганялі людзей на высокай хуткасьці. Шмат людзей затрымалі.

На прылеглых вуліцах карнікі ганяліся за тымі, хто ўцякаў ад іх.

Пасьля гэтага разгону яшчэ адна група ўдзельнікаў акцыі ўсё ж змагла дайсьці ў мэмарыял з цэнтрк Менскк, каля 1,5-2 тысяч чалавек, паведаміла агенцтва ТАСС. Там яны паклалі сьвечкі і кветкі прасьпявалі песьню "Муры", наведалі месца курапацкай варты ля рэстарану "Поедем, поедим".

Людзі зь іншых калёнаў падыходзілі да Курапатаў падыходзілі яшчэ да 18 гадзін, пасьля чаго пачалі разыходзіцца.

Па стане на 21:00 праваабаронцам былі вядомыя прозьвішчы больш як 220 затрыманых.

Пазьней менская міліцыя прызнала выкарыстаньне несьмяротнай зброі на маршы ў Курапаты, заявіўшы, што стралялі ў паветра. Прынамсі адзін чалавек быў паранены гумовымі кулямі ў ногі, для яго выклікалі хуткую мэдычную дапамогу.

 


Нядзельны марш у Курапаты.
Што адбываецца ў Беларусі на 85-ы дзень пратэстаў


1 лістапада ў Менску а 14-й гадзіне распачаўся марш "Дзяды супраць тэрору" ў Курапаты. Першае шэсьце на Дзяды адбылося 32 рока таму. Тады ўпершыню на вулічнай акцыі ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг.

Нягледзячы на жорсткія разгоны, некалькім тысячам удалося дабрацца да мэмарыялу ў Курапатах.

12:46 У Менску зноў няма мабільнага інтэрнэту. У нядзелю 1 лістапада ў Менску, як ужо звычайна, апэратары мабільнай сувязі "абмежавалі" доступ да мабільнага інтэрнэту.

На практыцы гэта значыць, што інтэрнэтам на вуліцы скарыстацца немагчыма. Доступ да інтэрнэту вяртаюць па сканчэньні шматтысячных маршаў.

Абмежаваць доступ патрабуюць "упаўнаважаныя дзяржаўныя органы".

12:54 Станцыі мэтро па маршруту шэсьця ў Курапаты зачыненыя. На ўваход і выхад зачынілі станцыі мэтро "Акадэмія навук", "Парк Чалюскінцаў" і "Маскоўская". Цягнікі праз гэтыя станцыі ідуць без прыпынку.

13:05 Карнікі рыхтуюцца да маршу пратэсту. Чытачы паведамляюць, што аўтазакі і мікрааўтобусы зь міліцыяй у Менску павярнулі з праспэкта Незалежнасьці ў бок Валгаградзкай. Вялікая калёна тэхнікі і вадамётаў накіраваліся на вуліцу Каліноўскага.

13:32 Галоўны ўваход у парк Чалюскінцаў зачынілі.

13:36 Людзі пачынаюць зьбірацца на скрыжаваньні праспэкта Незалежнасьці і бульвара Талбухіна. Некалькі соцень чалавек ужо прыйшло на месца збору ля гадзіньнікавага заводу ў Менску. Міліцыі тут няшмат, яна спрабуе пераканаць людзей разыйсьціся, але сілу не прымяняе. Аўтазакаў і вадамётаў паблізу ня бачна.

13:40 Вялікія нацыянальныя сьцягі зьявіліся па ходу маршу ў Курапаты. На дамах па праспэкце Незалежнасьці насупарць Нацыянальнай бібліятэкі, каля якіх звычайна ідзе шэсьце ў Курапаты, з раніцы зьявіліся бел-чырвона-белыя сьцягі.

13:57 У Баранавічах выпусцілі двух журналістаў з турмы, у Менску затрымалі новага. На месцы збору ўдзельнікаў маршу ў Курапаты міліцыя затрымала журналіста ў сіняй жылетцы. БАЖ паведамляе, што гэта быў карэспандэнт ТАСС Юры Шамшур, яго вызвалілі пасьля праверкі дакумэнтаў.

Тым часам зь СІЗА ў Баранавічах выйшлі на волю журналісты Вадзім Заміроўскі і Ўсевалад Зарубін (Tut.by і БелаПАН). Яны адбывалі 15 сутак за працу на студэнцкім пратэсьце 17 кастрычніка.

14:24 У Менску распачаўся марш у Курапаты. Калёна ў некалькіх тысяч чалавек рушыла праспэктам Незалежнасьці ад парку Чалюскінцаў у бок Курапатаў.

14:26 Менск. Людзі выйшлі на праспэкт, карнікі пачалі страляць у паветра. Аўтамабільны рух перакрыты ад скрыжаваньня праспэкту Незалежнасьці з вуліцай Натуралістаў (паміж будынкамі БАТУ і дзіцячай чыгункай)

Людзі вышлі на праспэкт. Тут каля 5 тысяч удзельнікаў. У калёне ёсьць чорны сьцяг анархістаў. Наперадзе іх чакае ланцуг з амапацаў, які перагарадзіў праспэкт. Калёна маршу набліжаецца да АМАПу, людзі крычаць "Пайшоў вон, ты и твой АМОН!". Праз мэгафон людзей папярэджваюць, што акцыя несанкцыянаваная. Гучаць стрэлы ў паветра. Людзі ў выніку сышлі з праспэкту.

Людзі абыходзяць ланцуг АМАПу па ходніках, некаторыя стаяць перад шэрагам АМАПу з узьнятымі рукамі, жанчыны зь бел-чырвона-белымі парасонамі. Ззаду калёну маршу даганяюць два ланцугі амапаўцаў. Людзі сыходзяць з праспэкту. Затрыманьняў пакуль няма.

14:36 Менск. Карнікі выціскаюць людзей з праспэкту. Тысячы людзей ідуць па ходніках. Калёна з аўтазакаў і бусаў з АМАП едзе разам зь імі праспэктам Незалежнасьці. Людзі выгукваюць "Красавцы!" і "Пайшоў вон, ты і твой АМОН!". За будынкам "Беларусьфільма" зноў стаіць ланцуг АМАПу, калёна маршу спынілася.
З двароў выбягаюць людзі, магчыма, там затрыманьні. Удзельнікі маршу вырашаюць, што рабіць.

14:39 Што адбываецца ў Горадні. Сёньня пункту збору не абвяшчалі, у Telegram-каналах аб'явілі самаарганізацыю.

Каля Савецкай вуліцы і ў цэнтры места стаяць аўтобусы і аўтазакі з АМАП. Ачэпленая Савецкая плошча.

На вуліцы Савецкай частка кавярняў зачынілі дзьверы, хоць людзі ўнутры сядзяць. Па самой вуліцы ходзіць шмат "людзей у цывільным" і міліцыянты. Каля 100 чалавек перасоўваюцца невялікімі групамі і вітаюцца адзін з адным "Жыве Беларусь!".

14:42 Менск. На станцыі мэтро "Маскоўская" пачаліся затрыманьні, людзі бягуць ва ўсе бакі.

Некалькі тысяч ўдзельнікаў маршу цяпер ідуць вуліцай Валгаградзкай у бок Лагойскага тракту.

Спачатку ішлі па праезнай частцы, але іх дагнала калёна з амапаўскіх бусаў. Людзі адышлі на ходнікі.

14:46 Менск. Першыя затрыманьні на вуліцы Валгаградзкай, па якой рушыла частка калёны. Бусы спыніліся каля калёны, карнікі выхапілі некалькіх мужчын. Шмат людзей разьбегліся па дварах. Карнікі рухаюцца па праезнай частцы вуліцы Валгаградзкай.

14:56 Менск. Перакрыты рух каля станцыі "Усход". Людзі ў форме ДАІ заблякавалі дарогі на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Каліноўскага.

14:59 У Горадні — адзінкавыя затрыманьні каля гандлёвага дому "Нёман".

15:06 Тысячы людзей ідуць маршам на "Дзяды" ў Курапаты.

15:11 Менск: дзьве калёны рушаць па месьце. Цяпер адна калёна ідзе па вуліцы Каліноўскага ад праспэкту Незалежнасьці, другая — па Валгаградзкай у бок Лагойскага тракту.

На Каліноўскага калёна пратэстоўцаў не зьмяшчаецца на ходніках, людзі выйшлі на праезную частку.

15:12 У Горадні працягваюцца кропкавыя затрыманьні.

15:17 ГУУС Менгарвыканкаму "ня мае дадзеных" пра стрэлы ў паветра ў Менску.

— На несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Менску затрыманыя некалькі чалавек, — паведаміла "Інтэрфаксу" афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкаму Натальля Ганусевіч.

Тым часам, яна ня мае дадзеных аб папераджальных стрэлах у паветра, якія, як паведамляюць відавочцы, зрабілі карнікі.

15:19 У бок Уручча паехала спэцтэхніка. Пратэстоўцы ідуць у Курапаты.

15:24 Менск: людзі зьбіраюцца на Лагойскім тракце.

15:27 У раёне Курапатаў дзяжураць карнікі.

15:28 Менск: па пратэстоўцах страляюць пэйнтбольнымі кулямі. Невядомыя ў цывільным бегаюць па дварах побач з праспэктам Незалежнасьці ў Менску і страляюць у людзей пэйнтбольным кулямі.

15:30 Менск: на Каліноўскага колькі хвілінаў таму прыбылі аўтазакі, высадзіліся карнікі, паведамляе "Наша ніва". Хвост калёны адразу перамясьціўся ў двары. Многія адышлі ў бок Сьляпянскай воднай сыстэмы.

Аўтамабілісты спрабуюць заблякаваць рух аўтазакаў. Дэманстрантаў тут дзясяткі тысяч.

15:32 Менск: на скрыжаваньні вуліц Каліноўскага і Гамарніка дэманстрантаў узялі ў кола, карнікі б'юць людзей, паведамляе "Белсат".

На Каліноўскага ля храма ў гонар Усіх сьвятых групуюцца карнікі, чуваць быў стрэл з помпавага ружжа. Перад гэтым людзі суправаджалі іх з паднятымі рукамі і скандаваньнем "Ён вас кіне!" Сюды таксама пад’ехаў вадамёт, перадае карэспандэнт "Нашай нівы".

Як мінімум супраць адной дзяўчыны быў ужыты сьлезацечны газ.

Дэманстранты абыходзяць АМАП на рагу Каліноўскага і Гамарніка.

15:36 Міліцыя пацьвердзіла стрэлы ў паветра на маршы ў Менску. Прэс-служба менскай міліцыі пацьвердзіла РИА "Новости", што "праваахоўнікі" стралялі ў паветра для стрыманьня парушэньняў закону.

15:39 Менск: на Лагойскім тракце ў Менску цяпер чуваць выбухі сьвятлашумавых гранат.

15:48 Менск: перакрыты рух транспарту па Лагойскім тракце на выезд з места. На скрыжаваньні з вуліцай Шырокая стаіць шмат карнікоў, перад імі калёна аўтазакаў.

15:49 Менск: яшчэ адна калёна на Гамарніка.

15:54 Затрымалі відэаапэратара "Белсату" Зьмітра Солтана. Апошні раз яго бачылі ля Дзіцячай чыгункі, дзе адбывалася зачыстка ўдзельнікаў маршу, з таго часу ён не выходзіць на сувязь — падобна, яго затрымалі менавіта там.

Зьмітра Солтана пабілі пры затрыманьні, забралі камэру і тэлефон. Цяпер ён у Кастрычніцкім РУУС, на яго афармляюць пратакол.

15:56 У Менску адкрылі ўсе станцыі мэтро. З 15:32 раней зачыненыя станцыі мэтро "Акадэмія навук", "Маскоўская" і "Парк Чалюскінцаў" зноў адкрытыя для пасажыраў і працуюць у штатным рэжыме.

16:00 Горадня: пратэстоўцы разышліся з Савецкай, там працягвае хадзіць АМАП.

16:07 Менск. Карнікам удалося падзяліць і разгрупаваць пратэстоўцаў па невялікіх вуліцах у раёне Лагойскага тракту. Адзінай калёны ў ходзе маршу сабраць не ўдалося, людзі невялікімі групамі рухаліся да сваёй мэты.

16:09 Праваабаронцам цяпер вядомыя імёны 31 затрыманага на сёньняшніх мірных акцыях у Беларусі, сьпіс дапаўняецца. Зь іх тры ў Горадні, астатнія ў Менску.

На сувязь не выходзіць журналіст і актывіст анархісцкага руху Мікола Дзядок.

16:12 Менск: адна з калёнаў некалькі хвілінаў таму прайшла МКАД і ўжо падыходзіць да Курапатаў.

16:15 Менск: у раёне гандлёвага цэнтру "Экспабел" чуваць выбухі гранат і стрэлы. Людзі бягуць ад Курапат праз дарогу.

На паркінгу "Экспабел" цяпер адбываюцца затрыманьні.

Таксама людзей пачалі затрымліваць проста ў полі каля Курапат. Некаторыя пасьпяваюць дабегчы да "Экспабелу".

Некалькі тысяч чалавек стаяць на вуліцы Мірашнічэнкі. Людзей папярэджваюць, што па кальцавой набліжаецца АМАП, людзі спрабуюць схавацца ў дварах.

16:19 У Менску затрымалі траіх журналістаў газэты "Новы час": Дзьмітры Дзьмітрыеў (моцна зьбіты, знаходзіцца ў Партызанскім РУУС), Аляксандар Зяньковіч і Яна Трусіла — у Кастрычніцкім РУУС, паведамляе БАЖ.

16:24 Разагналі натоўп на полі каля Курапатаў. Бусы карнікоў езьдзілі проста па полі, былі чуваць стрэлы і выбухі. Людзей даганялі літаральна на хуткасьці. Працаваў ГУБАЗіК.

Цяпер пратэстоўцаў на полі ля Курапатаў больш няма. Затрымалі шмат людзей.

16:26 Менск: вайсковая тэхніка едзе з Уручча ў бок цэнтру.

16:29 Па МКАД да Курапатаў пад’яжджае вялікая калёна спэцназу 3214, а таксама вадамёт. Карнікі пачалі вылазіць з грузавікоў.

Тым часам з вуліцы Цікоцкага ідзе невялікая калёна да вуліцы Мірашнічэнка. Яе сустракаюць мікрааўтобусы зь карнікамі на аўтобусным прыпынку "Зялёны луг 6".

На пачатку вуліцы Мірашнічэнка пасьля разгону зноў пачалі зьбірацца людзі. Яны скандуюць "Трыбунал!", "Жыве Беларусь!".

16:41 Каля Курапатаў карнікі працягваюць разганяць людзей. Частка калёны прарвалася да поля і ідзе па ім да ўрочышча Курапаты.

Раварыста б'юць людзі ў цывільным адзеньні, але з вайсковым рыштункам без апазнавальных знакаў.

Тым часам ва Ўруччы перакрылі зьезд з праспэкту Незалежнасьці на МКАД у бок Курапатаў, паведамляюць чытачы Tut.by.

16:48 Менск: Карнікі працягваюць затрымліваць пратэстоўцаў, якія разьбегліся па дварах у раёне вуліцы Мірашнічэнка.

17:00 Нягледзячы на ўсе перашкоды карнікоў, людзі прарваліся ў Курапаты. Людзі, якія дайшлі да Курапатаў, нясуць кветкі і запальваюць зьнічкі на месцы расстрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсіяў. Невялікім струменем людзі яшчэ ідуць па полі ў Курапаты.

Паводле "Белсату", у Курапатах змаглі сабрацца пару тысяч чалавек. Шмат сілавікоў стаіць на запраўцы "Беларусьнафта". Каля "Экспабелу" група каля 100 чалавек. Некаторыя зноў ідуць у Курапаты полем.

17:23 Менск: частка людзей, якія ўжо схадзілі ў Курапаты, дайшла да запраўкі, якая знаходзіцца за рэстаранам "Поедем, поедим". Яны плянуюць вяртацца ў места, паведамляе Kyky.org.

Пры гэтым людзі зь іншых калёнаў працягваюць падыходзіць да Курапатаў.

Пратэстоўцы, якія дайшлі да Курапатаў, падымаюцца да асноўнага мэмарыялу праз жывы калідор, які людзі ўтварылі абапал сьцежкі, стаўшы плячом у плячо і ўзьняўшы нацыянальныя сьцягі. Наверсе, ля цэнтральнага мэмарыялу, сьпяваюць песьні, гучалі і "Муры". Відаць, што многія ў Курапатах упершыню.

Тым часам новая калёна карнікоў пад'язжджае да Курапатаў.

17:39 Менск: на Мірашнічэнкі зноў "хапун".

17:43 У сьпісе затрыманых 1 лістапада на акцыі ў Менску, а таксама ў іншых местах Беларусі на рэгіянальных акцыях, які складаюць праваабаронцы "Вясны", на цяперашні момант ужо 77 прозьвішчаў. Сьпіс працягвае дапаўняцца.

17:53 Людзі пачынаюць разыходзіцца з Курапатаў, ідуць назад у места.

Адзін з удзельнікаў маршу падзяліўся з намі тым, як удалося трапіць у Курапаты:

— Пасьля першага разгону ў Курапатах, шмат людзей выбеглі на вуліцу Мірашнічэнкі. Калі разгон суцішыўся, людзі зноў сабраліся разам. Сфармавалася калёна, і ўздоўж кальцавой, не заходзячы ў падземны пераход, мы дайшлі ў самі Курапаты. Там разам сьпявалі песьні, была Ніна Багінская. Ніхто не разганяў. Разышліся ня так даўно.

18:24 Менск. Людзі бягуць ад сьвятлашумавых гранат на вуліцы Мірашнічэнкі. І ўцякаючы, адна дзяўчына ў канцы крычыць "Жыве Беларусь!".

19:06 У сьпісе затрыманых 1 лістапада на акцыях у Менску і ў іншых местах Беларусі, які складаюць праваабаронцы "Вясны", на цяперашні момант ужо 107 прозьвішчаў. Сярод затрыманых у Менску — вядомы беларускі скульптар Гэнік Лойка.

19:17 Карнікі сёньня выкарыстоўвалі несьмяротную зброю для папераджальных стрэлаў у паветра, каб спыніць выхад на МКАД і на праспэкт Незалежнасьці ў Менску, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе ГУУС Менгарвыканкаму.

20:01 З Кастрычніцкага РУУС выпусьцілі непаўналетняга хлопца, які расказаў, што апэратара "Белсату" Дзьмітрыя Солтана білі ў аўтазаку і пазьней, ударылі камэрай па галаве. Камэру разьбілі.

— Усяго за сёньня затрымалі 4 журналістаў, дваіх жорстка пабілі, — распавёў прадстаўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

20:03 Праваабаронцы "Вясны" сабралі прозьвішчы ўжо 168 затрыманых 1 лістапада ў Беларусі, сьпіс дапаўняецца.

Сярод затрыманых у Менску — фатограф Аляксандр Зянковіч, аўтар "віруснага" фота з "Маршу гонару" 11 кастрычніка, дзе сілавік наводзіць буйнакалібэрную стрэльбу на жанчыну з парасонам; былы юрыст Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Пласкавіцкі, а таксама палітвязень Мікіта Ліхавід.

20:37 У Слуцку затрымалі загадчыка траўматалягічнага аддзяленьня Слуцкай ЦРБ Юрыя Акаёмава і лекара-хірурга Юрыя Міхайлоўскага. Яны сталі ў белых халатах насупраць райвыканкаму, разгарнулі бела-чырвона-белы сьцяг з "Пагоняй" і прастаялі хвілін 20, да прыезду міліцыі. На мэдыкаў склалі пратаколы паводле арт. 23.34, заўтра іх будуць судзіць, паведамляюць "Белые Халаты".

20:43 Онлайн-трансьляцыя скончаная.

 


Калёну дэманстрантаў разагналі ў полі пад Курапатамі


Нягледзечы на разгоны і затрыманьні па ўсім маршруце маршу ў Курапаты, выкарыстаньне сьвятлашумавых гранат, частка дэманстрантаў дайшла да Курапацкага мэмарыялу.

Людзі прайшлі праз падземны пераход пад кальцавой дарогай. Але далей іх спынілі карнікі.

Пачаўся разгон, падчас якога мікрааўтобусы ганяліся за дэманстантамі па полі каля Курапатаў.

Па полі ля ўрочышча езьдзілі мікрааўтобусы карнікоў, былі чуваць стрэлы і выбухі шумавых гранат, машыны даганялі людзей на высокай хуткасьці. Шмат людзей затрымалі.

На прылеглых вуліцах да Курапатаў сілавікі разганялі рэшту людзей, якія хаваліся ад іх. Пасьля гэтіага разгону яшчэ адна група ўдзельнікаў акцыі змагла дайсьці у мэімарыял з цэнтра Менска, каля 1,5-2 тыся чалавек, паведаміла агенцтва ТАСС.

 


"Стралялі ў паветра".
Менская міліцыя прызнала выкарыстаньне несьмяротнай зброі на маршы ў Курапаты


— Для спыненьня выхаду на МКАД (?!!) і на праспэкце Незалежнасьці была выкарыстаная несьмяротная зброя для стрэлаў у паветра, — паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе ГУУС Менскага гарвыканкама.

У міліцыі заявілі, што гэты былі "неабходныя меры па падтрыманьню парадку ў сталіцы і забесьпячэньню грамадзкай бясьпекі пры правядзеньні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства", у прыватнасьці ігнараванне правіл дарожнага руху і папярэджаньняў супрацоўнікаў міліцыі, выхады на праезную частку вуліц, перашкоды руху аўтамабіляў.

Стрэлы гранат гучалі, гумовымі кулямі стралялі і разгоны адбываліся на праспэкце Незалежнасьці, на вуліцы Каліноўскага, на Лагойскім тракце, на вуліцы Мірашнічэнкі і ў непасрэднай блізкасьці да Курапатаў, у полі паміж мамарыялам і комплексам "Экспабел".

Прынамсі адзін чалавек быў паранены гумовымі кулямі ў ногі, для яго выклікалі хуткую мэдычную дапамогу.

 


"Дзяды супраць тэрору" ў Магілёве.
Бяз масавых пратэстаў і зь нешматлюднай памінальнай імпрэзай


У нядзелю, 1 лістапада, дзясятак чалавек традыцыйна сабраліся на Дзяды ля Крыжа памяці на праспэкце Дзьмітрава. Як патлумачылі арганізатары, памінальная імпрэза шырока не анансавалася, "каб на месцы жалобы па ахвярах бальшавіцкага і сталінскага тэрору не хапалі людзей невядомыя асобы ў чорным".

— Людзі з псыхалёгіяй катаў паўтараюць цяпер тое, што тут адбывалася ў 1920–1930 рокі, — кажа ля Крыжа кіраўнік абласной арганізацыі БНФ Віталь Макаранка. — Непакаранае вяртаецца ў яшчэ больш пачварнай форме. Мы спадзяваліся, што ХХІ стагодзьдзе стане часам, у якім пераможа цывілізацыя, культура, будуць узятыя новыя духоўныя вышыні, але бачым, што 1930-я і цяперашні час зьнітаваліся крывавай повязьзю.

Памінальная імпрэза доўжылася блізу гадзіны. Міліцыі на месцы яе правядзеньня не было. Пазьней стала вядома, што сілавікі былі ля крыжа за дзьве гадзіны да пачатку. Паводле відавочцаў, адзін зь міліцыянтаў зрэзаў з памятнага знака бел-чырвона-белую стужку.

Звыкла цэнтар места блякавалі сілавікі. Імі кантраляваліся патэнцыйныя пляцоўкі гуртаваньня пратэстоўцаў, якія згадваліся ў тэлеграм-каналах. Прыпынак грамадзкага транспарту насупраць гарвыканкаму, як афіцыйна паведамлялася, зь меркаваньняў бясьпекі закрылі, бо на прылеглай плошчы маглі сабрацца на "несанкцыянаваную акцыю" грамадзяне.

Пад асаблівай увагай міліцыі знаходзілася пешаходная вуліца Ленінская. На ёй было ажыўлена. Жанчыны шпацыравалі з букетамі кветак і лісьця. Зьбірацца ў групы мінакам не давалі. Вуліцу патрулявалі міліцыянты і сілавікі ў чорнай вопратцы. Паводле відавочцаў, усіх, хто гуляў тут, здымалі на відэа. Сядзець на лаўках і надоўга затрымлівацца ля вулічных музыкаў не дазвалялася.

— Апошні месяц на гэтай вуліцы па нядзелях увялі камэнданцкі час, — абураецца пажылы мужчына. — Я тут з маленства жыву, і такога не было. Ідзеш і азіраесься, каб цябе не забралі. Ужо і ня ведаеш, што тут можна рабіць, а што не.

Праваабаронцы з пазбаўленага рэгістрацыі цэнтру "Вясна" кажуць пра аднаго затрыманага. Мужчыну забралі зь бел-чырвона-белым сьцягам. Ён у Кастрычніцкім аддзеле міліцыі.

Апошнюю масавую акцыю пратэсту "Народную інагурацыю" Ціханоўскай у Магілёве прыхільнікі пераменаў зладзілі 27 верасьня. Некалькі дзясяткаў удзельнікаў разагнала міліцыя з ужываньнем сілы і спэцсродкаў.

Цяпер пратэстоўцы зьбіраюцца невялікімі групамі на пешаходнай вуліцы Ленінскай, праводзяць удалечыні ад гарадзкога цэнтру адзіночныя пікеты зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ды ладзяць "партызанскія вылазкі" ў спальных раёнах, вывешваючы нацыянальную сымболіку, якую ліквідуюць сілавікі і камунальнікі.

Напярэдадні ў тэлеграм-каналах паведамлялася пра дзясятак лякальных акцыяў па месьц. У розных яго частках вывешваліся бел-чырвона-белыя сьцягі, ладзіліся пэрформансы да Хэлоўіна, з атрыбутыкай, дапасаванай да цяперашняй палітычнай сытуацыі ў Беларусі.

 


Больш за 200 чалавек затрымалі 1 лістапада падчас пратэстаў у Беларусі


У нядзелю 1 лістапада ў Менску праходзіць традыцыйная дэманстрацыя пратэсту — марш "Дзяды супраць тэрору" накіравалася ў Курапаты.

Марш пачаўся з разгону калёны на праспэкце Незалежнасьці з ужываньнем сьвятлашумавых гранат і стрэлаў у паветра. Пасьля сілавікі ня раз атакавалі калёны ў розных кропках маршруту, хапаючы і зьбіваючы дэманстрантаў.

ГУУС Менскага гарвыканкаму пацьвердзіла факты затрыманьняў.

Праваабаронцы "Вясны" апэратыўна складаюць сьпіс затрыманых. Па стане на 21:00 вядомыя больш як 220 прозьвішчаў затрыманых. Сьпіс абнаўляецца.

 

 

"Агнястрэльны дэбют" новага міністра


Наконт крытыкі шэсьця ў Курапаты ("Ня трэба было ў Курапаты ісьці". "Мала народу, бо ў Курапаты", "Стварылі ўражаньне, што пратэсты зьдзьмуваюцца" і г.д.)


Памяць


Абмінуць у гэты дзень Курапаты — азначала б здрадзіць памяці сотняў тысяч ахвяраў тэрору камуністычнай сыстэмы, якую стваральнік цяперашняй сыстэмы лічыць прыкладам. Думаю, далей тлумачыць ня трэба.


Масавасьць


Ёсьць моманты, калі ня масавасьць галоўнае. У 1968 у Маскве на Красную плошчу з пратэстам супраць уводу войскаў у Чэхаславаччыну вышлі 8 (восем) чалавек, з 250 мільёнаў жыхароў СССР. Іх было восем, іх зьбіла і схапіла КДБ праз некалькі хвілінаў, але для ўсяго сьвету і на дзесяцігодзьдзі гэта быў знак таго, што ў Савецкім Саюзе "аднадушнай падтрымкі" "міралюбівай" палітыкі КПСС — няма.

25 сакавіка 1989 адзначыць гадавіну БНР выйшаў толькі мастак Алесь Пушкін. Пра гэты "акт нацыяналізму" напісалі ўсе газэты, і калі мала хто ведаў пра БНР — дык цяпер даведаліся мільёны.


Уражаньне


Калі нехта заклапочаны, якое ўражаньне акцыі робяць на замежных палітыкаў і СМІ, дык бронетэхніка, страляніна, выбухі, зьбіцьцё тых, хто ідзе ўшанаваць памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў — як нішто іншае сьведчаць для Захаду сутнасьць гэтага рэжыму. На Захадзе мала каму (хіба акрамя супэрлевых прафэсараў) трэба тлумачыць, хто такі Сталін. І паралелі з рэжымам Лукашкі тут відавочныя.


Міністар


Гэта дэталь. Але "агнястрэльны бэнэфіс" новага кіраўніка МУС паклаў канец спрэчкам палітолягаў наконт таго, што азначаюць перастаноўкі ў сілавых структурах. Азначаюць адно: узмацненьне рэпрэсіяў. Так звычайна і бывае пры агоніях дыктатураў. "Кроме мордобития — никаких чудес", — як сьпяваў Высоцкі.


Сяргей Навумчык


"Радыё Свабода", 1 лістападу 2020 р.

 

 

Яшчэ сведчанне пра выбух каля Макдональдса


— Относительно взрыва у Макдональдса. Мы с друзьями сидели на террасе и видели всю картину от начала до конца.

Подошёл гражданин-пропагандист Азарёнок с оператором и тихарями-караульными. Мы над ним посмеялись и выдали комплиментов типа "чудо-корреспондент явился, сейчас узнаем всю правду". Кстати, было заметно, что насмешки со стороны нескольких взрослых людей его задели. Пытался сохранить лицо, повернулся к нам и подмигнул.

Следом за ним из автобуса неподалеку высыпал взвод ОМОНа. После чего развернулись в короткую цепь прямо под столбом с эмблемой Макдональдса,  Азарёнок с оператором и парой тихарей отошли от ОМОНовцев метров на двадцать, после чего из их дружного коллектива вылетела светошумовая граната и взорвалась прямо перед цепью. Если бы я не сидел в 20 метрах от этой сцены, то не поверил бы, что такие постановки на самом деле бывают.

На видео с Онлайнера я (автор этих строк) спиной к снимавшему, сижу в красной куртке

Того, кто бросал взрывное устройство, мы не увидели, не исключаю, что бросали и из-за забора стройки.

ОМОН никак на бросок не реагировал, после съёмки взвод сразу ушёл.

 


Адным з эпіцэнтраў затрыманняў сёння стаў аграмястэчка Жодзішкі Смаргонскага раёна


Праваабаронцы паведамляюць пра як найменш дзевяць затрыманых там: Пятро Аскерка, Зміцер Грыневіч, Уладзімір Казлоўскі, Рыма Манчак, Маргарыта Навумава, Аляксандр Нагела, Андрэй Нядужа, Андрэй Пупкевіч, Сяргей Трай.

Усяго за час пратэстаў супраць фальсіфікацый у Беларусі затрымалі ўжо больш за 16 600 чалавек.

 

Асноўнае за сёння


Дзікае паляванне вакол Курапат. Новы міністр унутраных спраў Іван Кубракоў пачаў свой шлях міністра з разгону шэсця да мемарыялу, дзе ляжаць у тым ліку яго папярэднікі, расстраляныя пры Сталіне.

Дзясяткі тысяч людзей спрабавалі прайсці маршам, але сілавікі ўвесь час разбівалі калоны.

Дэманстрантаў разганялі і абстрэльвалі ля метро "Маскоўская", на вуліцах Кедышкі, Каліноўскага,  Валгаградскай, Лагойскім тракце, на падыходзе да Курапат.

Асабліва ганебныя сцэны адбыліся на полі ля Курапат — сапраўднае сафары, дзе на людзей палявалі як на звяроў у Афрыцы, з бусаў. Гэтыя кадры маюць шанцы ўвайсці ў фільмы і падручнікі гісторыі.

Мяркуючы па ўсім, у раёне Лагойскага тракту адбылася інсцэніроўка падрыву выбуховай прылады на вачах у здымачнай групы дзяржаўнага ТВ.

Ужо вядомыя імёны 254 затрыманых. Усяго іх сотні.

 


Удзельніца дзікага палявання на людзей,
якая вырвалася з акружэння: Гэта генацыд


Сегодня на на нас охотились. Охота на людей в Европе в 21 веке на машинах по свежескошенному полю. Я дома, но что-то болит внутри, перед глазами стоит циничная и безжалостная картина.

Эта охота выглядела как африканское сафари на джипах по преррии, когда разгоряченные адреналином  вооруженные охотники высовывая свои тела на половину их боковых дверей, гнали на всех парах по полю прямо на людей, держа в руках на манер Рэмбо помповые ружья. Они загоняют стадо, преследуют безобидных жертв... нас, около пятисот человек, попытавшихся собраться на поле перед Куропатами. Загоняли микроавтобусами, буквально как стадо диких животных, петляли, хладнокровно гоня, улюлюкая, выписывая восьмерки, не давая шансов "стаду" разбежаться и спастись. Разворачивались боком, из машин выскакивали группы вооружённых мразей и хватали замешкавшихся жертв, валили на землю и избивали... Били ногами, палками. А водители продолжали гонять людей формируя направление. Люди бежали... мне не было страшно, было очень обидно. Перебежав через дорогу к БигЗу мы встали, обернулись и стали смотреть, как мрази расправляются с пойманными жертвами сафари, добивают на земле дубинками, заламывают руки, вяжут стяжками и тащат буквально по земле свою добычу в машины, наслаждаясь богатым уловом. Мы были похожи на стадо антилоп, которое замерло после долгой погони и обернувшись в сторону хищников смотрело, как они добивают попавшихся в их лапы жертв, недавних соплеменников. В какой-то момент люди не выдержали и попытались ринутся им на помощь, уж больше не было моральных сил на это смотреть. Но тут сбоку стали стрелять и закидывать гранатами вовремя подоспевшие чёрные в пластиковой одежде. Они с остервенением ринулись на людей, защищая охотников  и их кровавое сафари...

Стреляли в упор, кидали гранаты. "Зачищали". Об этом маленьком эпизоде никогда не напишут сми, не снимут отдельный репортаж, его не разберут по деталям психологи. Но это никогда не забудет тот, кто бежал... Нет слов, кроме генацыд.


"Наша Ніва", 1 лістападу 2020 р.

 


Аператар пачаў здымаць месца выбуху яшчэ да выбуху


Менск. У вечаровым эфіры СТБ прапагандыст Рыгор Азаронак заявіў, што падчас Маршу ў Курапаты ў міліцыянераў кінулі выбуховую прыладу. Здарэнне адбылося акурат перад камерай аператара СТБ. Аператар пачаў здымаць месца выбуху яшчэ да выбуху — шанцуе ж так!

Дык мала таго — камера відэаназірання на суседнім будынку зняла, як петарда скача па зямлі роўна з таго боку, дзе знаходзяцца аператар і Рыгор Азаронак! @euroradio сумясціла два відэа: з СТБ і з ТГ-канала @motolkohelp — глядзіце самі!

Падчас інцыдэнту міліцыянеры не пацярпелі. Яны якраз вельмі ўдала адышлі ад месца, куды прыляцела петарда.


"Эўрарадыё", 1 лістападу 2020 р.

 


Зь Менскага электратэхнічнага заводу звольнілі 25 страйкоўцаў


Зь Менскага электратэхнічнага заводу звольнілі 25 чалавек, якія бралі ўдзел у страйку. Пра гэта БелаПАН паведаміў былы вядучы інжынэр прадпрыемства Віталь Чычмароў.

— Мяне таксама звольнілі зь сёньняшняга дня. У мяне больш за 20 рокаў стажу працы на прадпрыемстве. Я даведаўся пра звальненьне, знаходзячыся ў адпачынку. Афіцыйная прычына — нанясеньне шкоды прадпрыемству, неафіцыйна — мая пазыцыя да забастоўкі, да таго, што адбываецца ў краіне, — расказаў Чычмароў.

Пасьля заканчэньня ўльтыматуму Ціханоўскай 26 і 27 кастрычніка некаторыя работнікі МЭТЗ аб'явілі забастоўку.

Раней генэральны дырэктар МЭТЗ выдаў загад пра забарону страйкаў, мітынгаў і сходаў на прадпрыемстве.

Работнікі электратэхнічнага заводу пасьля выбараў правялі мітынгі, падчас якіх заявілі пра нязгоду з аб'яўленымі ўладамі вынікамі і запатрабавалі спыніць гвалт сілавікоў над грамадзянамі.

11 жніўня на прадпрыемстве прайшоў стыхійны мітынг з удзелам прыкладна 150 чалавек.

 


МУС: 1 лістапада на "Маршы супраць тэрору" затрымалі каля 300 чалавек.
Праваабаронцы налічылі 315 прозьвішчаў


Прэсавая сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава паведаміла, што 1 лістапада ў краіне было зафіксавана 13 пратэставых акцый.

— На найбольшай зь іх затрымалі каля 300 чалавек, на іх складзены адміністрацыйныя пратаколы. Па фактах актыўнага супраціву супрацоўнікам органаў унутраных спраў, блякаваньня руху праводзяцца праверкі ў рамках крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, — паведамілі ў МУС.

Праваабаронцы "Вясны" сабралі прозьвішчы 315 затрыманых.

МУС згадвае пра выкарыстаньне падчас разгонаў акцыі гумавых куль і сьвятлашумавых гранат і акцэнтуе ўвагу на тым, што акцыя ў Менску нібыта адразу стала "нямірнай" — бо пратэстоўцы выйшлі на дарогу. Згадваецца выпадак, калі невядомы кінуў у карнікоў выбуховую прыладу. На відэа сьведкі відаць, што карнікі не зьвярталі ўвагу на таго, хто гэта зрабіў, і паказвалі ў іншы бок. "Асаблівую ўвагу" карнікі ўдзялялі людзям анархісцкіх поглядаў.


"Радыё Свабода", 2 лістападу 2020 р.

 


На тэрыторыі МЭТЗ работнікі пратэстуюць супраць звальненняў сваіх калег


Пратэстоўцы просяць падтрымкі!

Зараз на тэрыторыі Менскага электратэхнічнага завода імя Казлова (МЭТЗ) работнікі пратэстуюць супраць звальненняў сваіх калег. Звольненым не даюць прайсці на тэрыторыю, каб падпісаць абыходны ліст і забраць асабістыя рэчы.

"Калі ласка, падтрымайце! — пішуць у тэлеграм-каналу "Баста" рабочыя. — Усе, хто можа, збярыцеся ля цэнтральнай прахадной на Уральскай, 4".

 


Работнік БМЗ: Я не хачу спансаваць гэты рэжым


Металургі працягваюць далучацца да страйку.

Як паведамляе Telegram-канал "Баста!", да страйку далучыўся работнік Беларускага металургічнага завода (БМЗ) Алег Шанюк.

Ён запатрабаваў адстаўкі Лукашкі і новых выбараў.

"Я не хачу спансаваць гэты рэжым", — цытуе зварот працоўнага Telegram-канал.

 


Яшчэ адзін работнік "Беларуськалія" далучыўся да страйку


Беларусы адмаўляюцца працаваць на злачынны рэжым. На "Беларуськаліі" яшчэ адзін працоўны далучыўся да страйку.

"Федаровіч Андрэй Барысавіч, машыніст горных вымальных машын участка ПУРВ і БВР Бярозаўскага рудніка 1РУ далучыўся да срайку! Тыдзень пачынаецца пазітыўна!" — піша наш Telegram-канал.

 


"Новы рок без Лукі": новы лозунг на Маршы пенсіянераў у Менску


Як паведамляе "Радыё Свабода", на Маршы пенсіянераў у Менску з'явіўся новы лозунг. Дэманстранты скандуюць: "Новы рок без Лукі!".


"Хартыя’97%", 2 лістападу 2020 р.

 


Следчы камітэт пачаў крымінальную справу адразу на 231 чалавека


Следчы камітэт пачаў крымінальную справу адразу на 231 чалавека, паведамляе прэс-служба ведамства. Яны прызнаныя падазраванымі ў масавых беспарадках у Менску 1 лістапада. 

У гэты дзень у Беларусі адзначаліся Дзяды, у сталіцы прайшоў Марш супраць тэрору. Сілавікі жорстка разганялі мірных дэманстрантаў, выкарыстоўваючы святлошумавыя гранаты ды іншыя спецсродкі.

У СК адзначаюць, што ў Менску затрымалі некаоькі соцень чалавек. "Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады і пацягнулі парушэнне працы транспарту і арганізацый. Таксама пашкоджаныя аб'екты гарадской інфраструктуры і аўтамабіль органаў унутраных спраў", — заяўляе прэс-служба СК.

Цяпер следчыя высвятляюць, хто яшчэ меў дачыненне да падзеяў 1 лістапада.

Можна меркаваць, што менавіта па гэтай справе выставілі абвінавачанне журналістам Змітру Солтану (Буянаву), Змітру Краўчуку і Арцёму Багаслаўскаму, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам "Белсат". Як распавядала "Эўрарадыё", іх затрымалі 1 лістапада і прызналі абвінавачанымі па справе аб масавых беспарадках.


"Эўрарадыё", 2 лістападу 2020 р.

 

 

Работники Мозырского нефтеперерабатывающего завода нуждаются

в вашей поддержке!


30 октября, 6 смелых и решительных заводчан вышли к проходной Мозырского нефтеперерабатывающего завода с плакатами. Днём им предложили уволиться "по собственному желанию". После отказа на это предложение, по завершению рабочего дня, их задержали сотрудники ГАИ прямо по дороге домой.

Сегодня утром перед проходной НПЗ собралось 20 человек. Милиционеры всех загнали в здание. Собраться не давали.

Заводчане, братья и сестры! Пришло время показать нашу солидарность с задержанными! Можно молчать, делать вид, что тебя это не касается, но это не изменит того беззакония и несправедливости, что происходит в стране. Ведь на их месте мог оказаться каждый из нас!


За последние дни к стачке на БМЗ присоединились 5 металлургов

Сергей Анисимов
Алексей Авдеев
Дмитрий Дуборенко
Дмитрий Ольховик
Олег Шанюк

Они написали заявления о начале забастовки и поддержали требования народа!

Работники БМЗ сообщают, что люди на заводе очень недовольны отношением начальников всех рангов: многие производственные процессы выполняются с нарушениями норм охраны труда, а кадровой политикой руководят идеологи. Даже заявления на отпуск, как сообщают сотрудники БМЗ, подписывает идеологический отдел завода.

 


Сотрудник "Гродно Азота" Владимир Журавко записал
сильнейшее обращение к народу и присоединился к стачке


"Люди страдают, а мы всё это глотаем... задержали коллегу, когда он шёл на работу — и ему поставили прогул, а сейчас ему просто клеят уголовное дело (имя коллеги — Александр Жук)... невозможно смотреть, что творят с работниками культуры... что творят с работниками медицины... что творят с легендами нашего беларусского спорта... все идут всё равно и работают... вспоминая, что у них есть дети, родители... Ваши дети никогда вам спасибо не скажут за такую трусость, за то что вы ходили за тарелку похлебки под дубинками на работу... когда ваши дети вырастут, им будет стыдно рассказать, что вы делали в такой переломный момент для страны, когда мы просто достигли правового дна... ".

Поддержите коллег, забастовку и наше будущее. Солидарность — наша сила!

 


Очень грустная история про курсанта Адамовича и партизан БГУ


"Уже три учебных  дня подряд  партизаны Химфака БГУ украшают факультет бело-красно-белыми лентами и плакатами. И все эти три дня курсант военфака БГУ Евгений Адамович, их срезает. Мы понимаем, что желание курсанта украсить свою казарму бело-красно-белой символикой велико, но студенты и преподаватели Химфака БГУ тоже хотят иметь возможность любоваться народным творчеством".

 


Масштабные сбои в работе банков и торговых объектов


Сообщается о масштабных сбоях в работе банков и различных торговых объектов. Переодически наблюдаются сбои в работе e-dostavka, "БПС-Сбербанк", "БСБ-Банк", "Технобанк", "Белинвест", "Альфа-Банк". "Кибер-партизаны" рабушевались?


Telegram-канал "Баста", 2 лістападу 2020 р.

 


Карнікі з футурыстычнай пушкай у руках


1 лістапада на Маршы ў Курапаты людзі заўважылі карнікоў з футурыстычнай пушкай у руках, накіраванай у неба. Што гэта такое?

Гэтая зброя называецца "Гроза" і прызначаная для барацьбы з дронамі. Яна распрацаваная ў Беларусі і была прэзентаваная на выставе "Milex-2019" увесну мінулага рока.

"Гроза" дазваляе заглушыць канал кіравання дронам і адключыць яго ад навігацыйных спутнікаў. Пасля дрон ці падае, ці вяртаецца да ўладальніка, ці ляціць туды, куды хоча яго новы гаспадар. Пушка працуе на адлегласці да 2 км ад "стралка".

 


Да стачкі далучаюцца ўсё новыя і новыя рабочыя


Раніцай 2 лістапада пра ўдзел у ёй заявілі:

металург з 31-рочным стажам, брыгадзір Алег Шанюк з Беларускага металургічнага завода. Ён запісаў відэазварот, у якім тлумачыць сваё рашэнне: "Мае дзеці мусяць жыць у свабоднай краіне";
машыністы горна-выемачных машын Андрэй Федаровіч і Валянцін Скарбіч з "Беларуськалія";
горны рабочы ачыснога забою Вячаслаў Бародзіч, таксама з "Беларуськалія".

Тым часам стала вядома пра звальненне 25 супрацоўнікаў Мунскага электратэхнічнага завода, якія трымалі забастоўку з 26 кастрычніка.

 


Медыкі салідарныя з адлічанымі студэнтамі БДМУ


Менск. Медыкі рушылі маршам уздоўж праспекта Дзяржынскага на знак салідарнасці з адлічанымі студэнтамі БДМУ.

Медыкаў, якія выйшлі пратэставаць супраць адлічэння студэнтаў і затрымання калег, саміх затрымалі. Да калоны пад'ехалі два мікрааўтобусы, у якія сілавікі забралі ўсіх мужчын і дзвюх жанчын. Пратэстоўцы былі ў белых доктарскіх халатах.

Медыкі, якіх не затрымалі, наўмысна спрабавалі ўлезці ў мікрааўтобус карнікоў, каб не кідаць калегаў. Карнікі сказалі: "Жанчыны нам сёння не патрэбныя", — піша Telegram-канал @belxalat.

Імёны Дактароў, якіх затрымалі:

Станіслаў Салавей
Зміцер і Ірына Маркелавы
Зміцер Харкоў
Яўген Майскі
Леанід Глазкін
Вольга Цімашэнка
Руслан Якубоўскі

 

 

У Новую Баравую прыехалі карнікі з аўтаматам


У руках амапаўцаў, што прыехалі ў Новую Баравую зразаць бел-чырвона-белыя стужкі, аўтамат Калашнікава. Чытачы паведамляюць пра двух затрыманых.

Студэнта Медуніверсітэта Яна Шляпо адлічылі за ўдзел у пратэстах.
Цымус сітуацыі ў тым, што яго мама, старшыня Вілейскіх раённых прафсаюзаў Вольга Шляпо, захопленая прыхільніца стабільнасці, выстаўляе ў сацсетках здымкі з Наталляй Эйсмант.
"Настойвала на тым, што я сам вінаваты і мне трэба каяцца. Я спрабаваў пераканаць маму ў поглядах, але наўрад ці гэта ў каго атрымаецца", — тлумачыць сын.


"Наша Ніва", 2 лістападу 2020 р.

 


Беспрецедентная солидарность!
Сотни преподавателей БГМУ заступились за отчисленных студентов


216 преподавателей Менского медуниверситета подписались за восстановление отчисленных студентов. В своём обращении они называют приказ об отчислении незаконным, а также констатируют, что ни один из репрессированных не попадает под формальные поводы для отчисления. Настоящей причиной для этого стала политическая позиция учащихся. Такие действия администрации грубо нарушают республиканское и международное законодательство, а также Устав университета.

По мнению подписавшихся, это способствует усилению протестов, а также наносит удар по международной репутации университета. В случае невыполнения их требований, преподаватели оставляют за собой право созвать Совет Университета, требовать смены его руководства, а также обратиться в международные организации, в том числе, с ходатайством о приостановлении членства БГМУ в Болонском процессе за грубое попрание принципа академических свобод.

 


Почти все задержанные 1 ноября стали фигурантами уголовного дела

о массовых беспорядках!

 

Стало известно, что СК возбудил уголовное в отношении 231 задержанного на вчерашнем мирном шествии памяти жертв сталинских репрессий и против современного лукашыстского террора.

Ни на одном из кадров вчерашнего дня не зафиксировано насилие в отношении сотрудников МВД или военнослужащих. Зато зафиксированы обстрелы, избиения и издевательства над мирными беларусами. Похоже, машина лукашыстского террора действительно решила повторить масштабы сталинских чисток в нашей стране.

Представьте себе, как поехавший от страха дед, находясь в очередном припадке психоза, кричит в трубку своим генералам: "Всех посадить! ВСЕХ! Против всех возбудить уголовное дело!".

 


Впервые против журналистов возбуждено уголовное дело по статье 342 УК


Вчера во время освещения акции против государственного террора были задержаны трое журналистов телеканала "Белсат": Дмитрий Кравчук, Артём Богославский и Дмитрий Солтан (Буянов). Сегодня стало известно, что все трое стали подозреваемыми по статье 342 УК РБ (массовые беспорядки). Им грозит до трёх лет лишения свободы.

Это первый случай уголовного преследования журналистов за освещение акций протеста. До этого за свою профессиональную деятельность журналисты подвергались "всего лишь" административным арестам и штрафам.


Telegram-канал НЕХТА Live, 2 лістападу 2020 р.

 

 

На МТЗ пасля спробы забастоўкі — масавыя звальненні?


Пасля 26 кастрычніка з Менскага трактарнага завода звальняюць 49 чалавек, паведамілі крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй на МТЗ.

Яны ўдакладнілі, што 20 чалавек звольнілі па артыкуле нібыта за прагул і не выкананне працоўных абавязкаў. 23 чалавекі звольніліся па пагадненні бакоў. Шасцёра звольненыя пакуль без указання прычыны.

Як адзначаюць крыніцы, цяжка сказаць, ці сыйшлі звольненыя па пагадненні бакоў планава, ці іх вымусілі/папрасілі напісаць заявы на звальненне.

Па словах адной з крыніц, цяпер некаторыя звольненыя чакаюць атрымання на рукі дакументаў і збіраюцца аспрэчваць свае звальненні ў судзе.

Таксама ў адным з цэхаў калегі звольненых працоўных падняліся сёння, каб адстаяць сваіх. І ходзяць чуткі, што гэтых 9 звольненых з цэха чалавек збіраліся вярнуць на працу.

Як паведаміла НЧ яшчэ адна блізкая да завода крыніца, на звальненне супрацоўнікаў не далі згоду ні дырэктар, ні юраддзел, ні аддзел кадраў, ні прафсаюзы.

Атрымаць каментар на прадпрыемстве не ўдалося. Прэс-сакратар Юлія Дылянок спачатку казала па тэлефоне, што не валодае інфармацыяй пра звальненні і прасіла ператэлефанаваць пазней, пасля перастала адказваць на тэлефанаванні.

Нагадаем, 28-га кастрычніка з МТЗ па артыкуле звольнілі двух супрацоўнікаў: машыністку крана Ульяну Гарбачову і электрагазазваршчыка Міхаіла Громава. Гэта адбылося пасля таго, як працоўныя МТЗ 26 кастрычніка падтрымалі страйк і прайшлі маршам па заводзе.

 


Абаронцаў Курапатаў пакаралі арыштамі


Сёння ў судзе Савецкага раёна пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі ўдзельнікаў Курапацкай Варты Рыгора Асаулу, Віктара Шапуцьку і Ганну Шапуцьку.

Працэс Рыгора Асаулы пачаўся сёння аб 11.45. Актывіста судзілі па ч.1 арт. 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і арт. 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) КаАП. Рыгор Асаула атрымаў 10 сутак арышту ад суддзі Жуковіч.

У 12:00 распачаўся працэс над Віктарам Шапуцькам. На яго былі складзеныя пратаколы па аналагічных, што і ў Рыгора Асаулы, артыкулах. Але падчас пасяджэння абвінавачванне па арт. 23.4 знялі. Тым не менш суддзя Фёдарава прысудзіла Віктару Шапуцьку 12 сутак арышту.

Таксама апоўдні пачаўся суд над Ганнай Шапуцька па тых жа самых артыкулах. Ён працягнуўся пасля абеду. У выніку актывістка атрымала самае жорсткае пакаранне — 15 сутак адміністрацыйнага арышту ад суддзі Шаціла.

Нагадаем, абаронцаў Курапатаў затрымалі ў суботу, 31 кастрычніка, падчас Варты каля рэстарана "Поедем, поедим". Як паведаміла тады дачка Ганны і Віктара Шапуцькаў Таццяна, "за бел-чырвона-белы сцяг". Двое сутак не ўдавалася даведацца, дзе знаходзяцца затрыманыя. Толькі сёння яны знайшліся ў ЦІП на Акрэсціна.

Варта абароны Курапатаў трывае ўжо трэці рок. Актывісты дамагаюцца закрыцця незаконна пабудаванага ў ахоўнай зоне мемарыяла Курапаты рэстарана "Поедем, поедим".

Таксама адміністрацыйны арышт цяпер адбывае яшчэ адзін актывіст Курапацкай варты Зміцер Дашкевіч.

Сустаршыня БХД Павел Севярынец, які трымаў Варту па серадах, цяпер знаходзіцца ў СІЗА № 1 у якасці падазраванага па крымінальным артыкуле.


"Новы Час", 2 лістапада 2020 р.

 


"Нафтан" накіраваў на "Горадня-Азот" сваіх супрацоўнікаў,
каб замяніць страйкуючых або звольненых рабочых


— Мы ўпэўненыя, што планы асобных правакатараў і экстрэмістаў на тое, што ААТ "Горадня-Азот" спыніцца, і працоўныя застануцца без зарплаты, не будуць рэалізаваныя. Нікому не ўдасца метадамі шантажу і запалохвання разбурыць вытворчасць і салідарнасць рабочых. Заўтра, калі спатрэбіцца, вы можаце дапамагчы нам, — заявіў дырэктар "Нафтану" Аляксей Сайко.

Паводле звестак стачкаму, сёння на прадпрыемства прыехала 29 штрэйкбрэхераў. На новых плануецца павесіць па відэакамеры.

 

Ад 8 лістапада перастаюць працаваць фонды дапамогі сілавікам,
якія звальняюцца з органаў


"У дадзены момант фінансавая і іншыя віды дапамогі аказаныя больш чым 300 былым супрацоўнікам. Сярод сілавікоў, якія перайшлі на бок народа, ёсць супрацоўнікі МУС, КДБ, Следчага камітэту, пракуратуры, МНС, вайскоўцы, прадстаўнікі іншых ведамстваў", — гаворыцца ў заяве фонду BySOL.

Пасля дня Х фонд працягне сваю дзейнасць, але па іншым кірункам. А сілавікі здолеюць звярнуцца ў арганізацыю By_Pol.

 

Сёння затрымалі каля 26 чалавек


У Беларусі сёння затрымалі каля 26 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".


"Белсат", 2 лістапада 2020 р.

 


Беларусь можа ператварыцца ў адзін вялікі канцлягер.

Што чакае краіну ў выпадку паразы пратэстаў


Калі беларуская дэмакратыя ня здолее перамагчы цягам найбліжэйшых месяцаў, то ператварэньне краіны ў цэнтры Эўропы ў адзін вялікі канцлягер — гэта не антыўтопія, а, баюся, непазьбежная жахлівая пэрспэктыва.

Сьцісла:

Цяпер затрыманых падчас вулічных акцый грамадзянаў будуць караць паводле Крымінальнага кодэксу, а не Адміністрацыйнага, як было раней. І гэта якасная зьмена ў палітыцы рэпрэсій.
Палітычнымі рэпрэсіямі займаюцца ня толькі праваахоўныя органы, а ўвесь дзяржаўны апарат. І гэта становіцца сёньня галоўным у працы ўсіх дзяржаўных установаў.
Лукашка атрымаў ад усіх падзей апошніх месяцаў цяжкую псыхалягічную траўму. І ён наўрад ці спыніцца, пакуль не адпомсьціць за яе ўсім датычным да пратэстаў.
На практыцы гэта азначае, што ўлады робяць патэнцыйнымі крымінальнікамі большасьць беларускага народу.

Такім чынам, цяпер затрыманых падчас вулічных акцый грамадзянаў будуць караць паводле Крымінальнага кодэксу, а не Адміністрацыйнага, як было раней. Гаворка ідзе пра артыкул 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Усе даўно прызвычаіліся, што градус і маштаб рэпрэсій увесь час узмацняюцца. Але, здаецца, цяпер адбылася якасная зьмена. Усіх незадаволеных у краіне апрыёры робяць крымінальнікамі.

Такія прэцэдэнты былі ў Расеі. Затрыманых у "Балотнай справе" 2012 року таксама судзілі паводле крымінальных артыкулаў.

Лукашка ўжо шмат разоў казаў, што, маўляў, знойдзем, дастанем усіх, хто ўдзельнічае ў вулічных акцыях, ніхто не застанецца беспакараным. Усе палічылі гэта звычайным запалохваньнем. Аднак, акрамя запалохваньня, — гэта сапраўдны намер, рэальная задача, якая ставіцца Лукашэнкам перад дзяржапаратам.

Глядзіце, як пасьлядоўна, мэтадычна, сыстэмна адбываецца зачыстка па ўсёй краіне. Спэцслужбы адшукваюць і караюць людзей за ўдзел яшчэ ў жнівеньскіх акцыях.

Прычым, што важна падкрэсьліць, палітычнымі рэпрэсіямі займаюцца ня толькі праваахоўныя органы, а ўвесь дзяржаўны апарат. Звальненьні неляяльных работнікаў робяць адміністрацыі прадпрыемстваў, рэктараты ВНУ выключаюць студэнтаў, ваенкаматы апэратыўна забіраюць апошніх у войска, санстанцыі закрываюць бізнэсы, западозраныя ва ўдзеле ў страйку. Установы адукацыі, уключна з адміністрацыямі дзіцячых садкоў, пагражаюць забраць дзяцей у палітычна нядобранадзейных бацькоў. І гэтак далей.

І менавіта ажыцьцяўленьне рэпрэсій, а не выкананьне сваіх звычайных функцый, зьяўляецца сёньня галоўным у працы ўсіх дзяржаўных установаў. І ніхто не задумваецца над наступствамі. З дзяржпрадпрыемстваў звальняюць унікальных спэцыялістаў, безь якіх яны паўнацэнна працаваць ня могуць. І нікога не хвалюе, як гэта адаб’ецца на вытворчасьці. Хапаюць і садзяць за краты вядомых дактароў. Не спыняюцца ні перад якімі былымі заслугамі людзей. Наадварот, чым гучнейшае імя, тым больш да гэтага чалавека чапляюцца.


Трэба разумець, што Лукашка атрымаў ад усіх падзей апошніх месяцаў цяжкую псыхалягічную траўму. І ён наўрад ці спыніцца, пакуль не адпомсьціць за яе. Здаецца, мы не ўсьведамляем да канца, да якіх межаў можа дайсьці гэты чалавек. Ніякая эканоміка ці іншыя важныя для грамадзтва рэчы для яго цяпер не прыярытэт. Ён сапраўды ставіць задачу прапусьціць праз турэмную сыстэму ці празь сіта палітычных рэпрэсій (звальненьне, банкруцтва бізнэсу) большасьць насельніцтва. Уся карная сыстэма арыентавана на гэта.

На практыцы гэта азначае, што ўлады робяць патэнцыйнымі крымінальнікамі большасьць беларускага народу. Маштаб гэтага працэсу ўражвае. На кожным нядзельным маршы затрымліваецца некалькі соцень грамадзянаў. За тыдзень набіраецца пад тысячу. Паводле дадзеных праваабаронцаў, за няпоўныя тры месяцы былі затрыманы звыш 16 тысяч чалавек. Калі лічыць груба, то атрымліваецца дзесьці 4-5 тысяч за месяц. Уявім, што пратэсты працягнуцца яшчэ некалькі месяцаў. Можна падлічыць, колькі палітвязьняў чакаецца ў Беларусі.

Куды іх усіх падзець, дзе трымаць? Ніякіх турмаў і калёній ня хопіць. Давядзецца будаваць вялікі канцлягер, а мо і не адзін. І ўсё беларускае грамадзтва будзе падзелена на дзьве часткі: вязьні і турэмнікі. І ніякай сярэдзіны ня будзе. Кожнаму давядзецца рабіць жудасны выбар.

Такім чынам, калі беларуская дэмакратыя ня здолее перамагчы цягам найбліжэйшых месяцаў, то ператварэньне краіны ў цэнтры Эўропы ў адзін вялікі канцлягер — гэта не антыўтопія, а, баюся, непазьбежная жахлівая пэрспэктыва. І ня трэба ілюзій: ніякія вонкавыя сілы ні з Захаду, ні з Усходу ня змогуць гэтаму перашкодзіць. Да гэтага вядзе няўхільная лёгіка эскаляцыі палітычнага супрацьстаяньня. Нічога само не разыдзецца, як некаторыя яшчэ спадзяюцца. Гэтаму можа перашкодзіць толькі беларускі народ.


Валер Карбалевіч

 


"Асудзілі ні за што". Як 20 рабочых МНПЗ паспрабавалі пачаць страйк


Супрацоўнікі заводу расказалі, што цяпер адбываецца на прадпрыемстве, дзе людзі выходзілі з плякатамі супраць гвалту.

Работнікі Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу перад працоўнай зьменай сабраліся на прахадной, каб прадэманстраваць сваю салідарнасьць з калегамі, якіх раней затрымалі і судзілі за падтрымку страйку на "Гродна Азоце" ды іншых прадпрыемствах. Пра гэта паведаміў удзельнік сустрэчы, які прасіў не называць яго сапраўднае імя.

— 2 лістапада на заклік у заводзкім чаце нас адгукнулася чалавек 20. Проста пастаялі перад прахадной 25 хвілін, не заходзячы на прадпрыемства, пагаварылі. Прыехалі міліцыянты з РАУС, з ДАІ, аднаго рабочага адвялі ў машыну, запісалі зьвесткі і адпусьцілі. І толькі тады людзі пайшлі працаваць, — паведаміў супрацоўнік МНПЗ.

— Што там была нейкая акцыя, дык я і ня ведаю. Яны сябе ніяк не абазначалі. А што міліцыя прыяжджае да прахадной, дык былі і сёньня раніцай. Палохаюць ці што, невядома, — камэнтуе падзеі на прахадной МНПЗ старшыня заводзкай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу Юры Швец.


Акцыі пратэсту на МНПЗ


29 кастрычніка рабочы заводу Вячаслаў Астанін выйшаў да прахадной з плякатам "Ці ня сорамна перад Азотам?" і прастаяў зь ім усяго некалькі хвілін. Рабочага затрымалі ахоўнікі прадпрыемства і перадалі яго міліцыянтам з Мазырскага РАУС, а там на Астаніна склалі пратакол за несанкцыянаваны пікет. Рабочы працягвае працаваць, але чакае выкліку ў суд.

На наступны дзень, 30 кастрычніка, яшчэ пяць работнікаў Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу далучыліся да пратэсту. Непадалёк ад прахадной яны сталі з плякатамі супраць гвалту і беззаконьня з боку АМАПу і, прастаяўшы гэтак 20 хвілін, разышліся па працоўных месцах. Двух з пікетоўцаў, тэхніка Тацяну Казловіч і эканаміста Мікалая Жлобу, затрымалі ўжо ў канцы дня, а 2 лістапада судзілі. Мікалай Жлоба быў асуджаны на 10 дзён адміністрацыйнага арышту, Тацяна Казловіч аштрафаваная на 810 рублёў.


"Нам пра суды амаль нічога ня кажуць"


Учора, 2 лістапада, Юры Швец быў на судзе над Мікалаем Жлобам.

— Чалавек з цалкам станоўчай характарыстыкай, вельмі інтэлігентны, разумны. Асудзілі ні за што. Далі 10 сутак за плякат супраць гвалту, а назвалі гэта заклікам да страйку, хаця закліку не было. Але калі ў краіне беззаконьне, як можна не пратэставаць? — абураецца Юры Швец, расказваючы пра суд.

Са словаў Юрыя, на суд у якасьці сьведак былі выкліканыя іншыя тры ўдзельнікі акцыі пратэсту супраць гвалту — інжынэр Дзьмітры Каменскі, намесьнік начальніка ўстаноўкі Канстанцін Янкін і начальнік аддзелу дыспэтчарскай службы Рэнат Надршын.

— Але да суду яны не дабраліся — усіх затрымалі. Цяпер сядзяць у ізалятары, чакаюць суду, а калі будуць іх працэсы, ня кажуць. Увогуле людзям пра затрыманьні даюць вельмі мала інфармацыі, па сутнасьці, амаль нічога, — мяркуе Юры Швец.

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе працуе больш за 5 тысяч чалавек, зь іх звыш 600 уваходзіць у мясцовую філію Беларускага незалежнага прафсаюзу. Сябрам незалежнага прафсаюзу зьяўляецца і асуджаны на арышт эканаміст Мікалай Жлоба.


Якую дапамогу яму зможа аказаць прафсаюз?


— Наша галоўная задача — каб ня звольнілі чалавека, каб ён захаваў працу, змог далей забясьпечваць сям’ю. Але зь Мікалаем ужо адбылася рэч, якую я пакуль не магу патлумачыць. Яго затрымалі 30 кастрычніка, прасядзеў у міліцыі выходныя, а ў панядзелак, 2 лістапада, ужо звольнілі нібыта з прычыны ўласнай заявы па згодзе бакоў. Так кажуць у адміністрацыі.

Ня ведаю, што там у міліцыі зь ім адбылося, што напісаў заяву на звальненьне, хоць нікуды сыходзіць раней не зьбіраўся. Малады яшчэ, мае дзіця. Як выйдзе з "сутак", будзем думаць, як яму дапамагчы. Яшчэ адзін з затрыманых, Канстанцін Янкін, таксама сябра нашага прафсаюзу. Усім, чым можам, будзем дапамагаць. Але трэба, каб людзі самі не падпісвалі сабе, як той казаў, "сьмяротныя прысуды", — сказаў Юры Швец.


Якія настроі цяпер пануюць сярод рабочых Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу?


Супрацоўнік, які браў удзел у флэшмобе каля прахадной, цалкам вызначыць іх ня ўзяўся.

— У жніўні як праходзілі сходы на заводзе, дык быў лес рук тых, хто галасаваў за Ціханоўскую. І цяпер людзі засталіся пры сваёй думцы, што яна перамагла Лукашку, але ў асноўнай масе абараняць свой выбар праз страйк людзі не гатовыя. Ці вагаюцца. Мэнталітэт такі — паляшуцкі. Асьцярожнічаюць, трымаюцца за працу, — мяркуе працаўнік.

Паводле яго, пры сярэднім заробку на МНПЗ у 2 тысячы рублёў, ён зарабляе толькі тысячу, але і гэта для Мазыра — добрыя грошы, таму ён не хацеў бы траціць працу.

Думку суразмоўцы дапаўняе назіраньнямі за шмат гадоў працы лідэр заводзкога незалежнага прафсаюзу Юры Швец.

— Ды гэта не мэнталітэт у іх, а хітрасьць. І большасьць беларусаў, на жаль, такія. Хочуць зьменаў, але каб іх зрабілі іншыя. Ня думаюць пра тое, што мы пакінем дзецям, якую краіну. Таму пакуль у нас і правяць баль людзі ў пагонах ды са зброяй, — лічыць Юры Швец.

 


Зь беларускіх ВНУ адлічылі ўжо 138 чалавек.
Студэнты заклікалі стварыць Агульнакультурніцкае студэнцкае аб’яднаньне


Зь беларускіх ВНУ на раніцу 3 лістапада адлічылі ўжо 138 студэнтаў, ад пачатку верасьня звольнілі 15 выкладчыкаў, паведамляе "Студэнцкая думка". У адказ на рэпрэсіі студэнты БДУКМ і БДАМ прапанавалі стварыць Агульнакультурніцкае студэнцкае аб’яднаньне, а супрацоўнікі МДЛУ напісалі зварот да рэктара.

У Беларускім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце, паводле зьвестак БелаПАН, на сёньня пацьверджанае 21 адлічэньне, аднак у лісьце ў Мінадукацыі за подпісам прарэктара па выхаваўчай працы Паўла Маркаўцана паведамляецца пра адлічэньне 9 студэнтаў. Студэнты, якія, імаверна, трапілі ў сьпісы, заяўляюць у тэлеграм-каналах "Рупар БДМУ" і "Белыя халаты", што некаторыя адлічаныя ня могуць азнаёміцца з загадамі — у дэканатах кажуць, што такіх дакумэнтаў няма.

Студэнты і выкладчыкі БДМУ пішуць пэтыцыі да кіраўніцтва з патрабаваньнем адмяніць загады аб адлічэньнях і працягваюць выходзіць на акцыі салідарнасьці.

Больш за ўсё выкладчыкаў звольнілі ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце, дзе яны актыўна падтрымалі страйк студэнтаў. За апошнія дні з ВНУ звольнілі трох выкладчыкаў, яшчэ трое звольніліся самі дзеля салідарнасьці. Дацэнта Натальлю Дуліну затрымалі 30 кастрычніка непадалёк ад МДЛУ і арыштавалі на 14 сутак на падставе часткі 3 артыкула 23.34 КаАП. У адказ студэнты абвясьцілі сэрыю акцый салідарнасьці з выкладчыцай.

З панядзелка ў МДЛУ праходзіць "Тыдзень сініх стужак". А 3 лістапада супрацоўнікі ВНУ перадалі зварот да рэктара з патрабаваньнем вярнуць звольненых выкладчыкаў і студэнтаў. Яго падпісалі каля 70 выкладчыкаў.

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў апублікавалі ў тэлеграм-канале "IN Культ" відэазварот з заклікам да студэнтаў і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў аб’яднацца і стварыць Агульнакультурніцкае студэнцкае аб’яднаньне. Раней у гэтых дзьвюх ВНУ таксама прайшлі масавыя адлічэньні студэнтаў, а ў БДУКМ не працягнулі кантракт старшаму выкладчыку катэдры мэнэджмэнту сацыякультурнай дзейнасьці Дзьмітрыю Матуйзу.

Бацькі студэнтаў-платнікаў БДУІР склалі калектыўны зварот рэктару ВНУ Вадзіму Богушу. Яны патрабуюць абараніць выкладчыкаў унівэрсытэта і спыніць перасьлед студэнтаў за іх погляды. Як распавёў dev.by адзін з бацькоў, зварот ужо падпісалі 130 чалавек. Збор подпісаў працягваецца.

У ВНУ працягваюцца сядзячыя акцыі пратэсту, студэнты масава выходзяць з БРСМ. На шэрагу заняткаў, як паведамляюць студэнцкія тэлеграм-каналы, адбываецца не навучальны працэс, а фактычна італьянская забастоўка — выкладчыкі абмяркоўваюць са студэнтамі страйк.

 


У Менску затрымалі ўжо другую дырыгентку.
Палююць на "Вольны хор"?


2 лістапада позьнім вечарам невядомыя затрымалі выкладчыцу Менскага дзяржаўнага каледжу мастацтваў Тацяну Галузу. Дагэтуль няма інфармацыі, дзе яна знаходзіцца, піша "Наша ніва".

Тацяну Галузу затрымалі людзі ў цывільным каля 23:40 у аграгарадку Лясны Бараўлянскага сельсавету, калі яна разам з мужам праходзіла па вуліцы Аляксандрава. Мужа пры гэтым не затрымлівалі. Жанчыну даставілі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі. Праз паўгадзіны да пастарунку прыехаў аўтобус з АМАПам і павёз Тацяну ў невядомым кірунку. Мужу міліцыянты не адказалі, куды яе вязуць.

Тацяна Галуза — маці дваіх непаўналетніх дзяцей (7 і 11 рокаў).

Раней міліцыя затрымала дырыгентку Галіну Казіміроўскую. Яе трое сутак трымалі да суду ў ізалятары на Акрэсьціна, а 2 лістапада двойчы аштрафавалі на 1620 рублёў (сумарна). Але за што менавіта, так і засталося загадкай. Вядома толькі, што пратаколы складаліся паводле артыкулу 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай акцыі).

"Наша ніва" выказвае вэрсію, што затрыманьні дырыгентак могуць быць зьвязаныя з паляваньнем на "Вольны хор". Гэты калектыў цягам апошніх тыдняў сьпяваў беларускія патрыятычныя песьні ("Магутны Божа", "Пагоню", "Купалінку", "Мы выйдзем шчыльнымі радамі", "Разбуры турмы муры") у гандлёвых цэнтрах, Нацыянальнай бібліятэцы ды іншых публічных месцах.

 


"Честные люди" пачалі "народны збор" доказаў рэпрэсій

з боку чыноўнікаў і кіраўнікоў


Чыноўнікі, якія ціснуць на рабочых заводаў, студэнтаў у ВНУ рызыкуюць трапіць у пашыраны санкцыйны сьпіс. Беларусаў просяць паведамляць пра неправамерныя дзеяньні начальства на адмысловым сайце.

Ініцыятыва "Честные люди" адкрыла народны збор доказаў неправамерных дзеяньняў чыноўнікаў і кіраўнікоў. Дзеля гэтага суполка запусьціла на сваім сайце старонку "Саўдзельнікі злачынстваў". На ёй кожны пацярпелы за грамадзянскую пазыцыю можа адправіць з дапамогай адмысловай формы інфармацыю пра адказнага за ціск.

Дадзеныя апрацуюць і адправяць у праваабарончыя арганізацыі, каб далей прапанаваць пашырэньне сьпісаў пэрсанальных санкцый заходніх краін супраць вінаватых у рэпрэсіях супраць беларускага народу.

— Мы прымаем доказы ад усіх, на каго быў аказаны ціск за актыўную грамадзянскую пазыцыю, а таксама ад тых, хто стаў гэтаму сьведкай. Мэта — не пакінуць без увагі ніводнага выпадку адзінкавых рэпрэсій супраць асобы, — адзначыла лідэрка "Честных людей" Алена Жываглод.

Аўтары ініцыятывы запэўніваюць, што заяўка праз форму на сайце ананімная: дадзеныя ня будуць публікавацца ў адкрытых крыніцах. Зьвязацца з заяўнікамі для запісу паказаньняў можна будзе выключна ў выпадку іх прамога дазволу.

У кастрычніку краіны Эўразьвязу, Вялікая Брытанія і ЗША ўвялі санкцыі супраць 40 чыноўнікаў у Беларусі. Больш за сотню чалавек трапілі ў санкцыйныя сьпісы Літвы, Латвіі і Эстоніі. "Честные люди" абяцаюць скласьці пашыраны сьпіс.


"Радыё Свабода", 3 лістапада 2020 р.

 

Ля прахадной Мазырскага НПЗ міліцыянты з аўтаматамі


Сёння перад прахадной Мазырскага НПЗ, дзе звычайна супрацоўнікі перад працай паляць, стаялі міліцыянты з аўтаматамі. Два каля ўваходу і астатнія ўздоўж перыметра. Завадчане ў шоку.

Учора ў Мазыры судзілі двух супрацоўнікаў, з пяці якія ўдзельнічалі ў пікеце ў пятніцу перад прахадной, і далі штраф 810 рублёў. Звольнілі заднім чысло без пагаднення. Мікалаю Жлобе далі 10 содняў, не пускаючы да яго адваката.

 


Машыністы проста не выходзяць на працу


На Беларускай чыгунцы многія машыністы проста не выходзяць на працу. У Маладэчне, адкуль склады ідуць на Літву, перастае хапаць брыгад. Прычыны сярод іншых — рэпрэсіі супраць актывістаў чыгункі, тым не менш машыністы працягваюць далучацца да стачкі.

Таксама "рэйкавая вайна" стала настолькі папулярнай, што інцыдэнты з замыканнем шляхоў прама забаранілі ўносіць у АСКБД (раней іх стараліся не адлюстроўваць там па магчымасці). Затрымка для праходжання саставаў у асобных выпадках становіцца больш за суткі, гэта азначае і зрыў тэрмінаў дастаўкі грузаў, і страту даверу партнёраў. Паводле непацверджанай інфармацыі, кітайскія і эўрапейскія экспедытары ўжо выказвалі сваю незадаволенасць гэтымі затрымкамі.

 


Новыя страйкоўцы "Беларуськалія"


У стачкаме "Беларуськалія" яшчэ двое працаўнікоў — кладаўшчыца Людміла Дудэнус і слесар Аляксандр Зялінскі.

 


З Вайсковай акадэміі звольнены старэйшы выкладчык


З Вайсковай акадэміі звольнены старэйшы выкладчык Агульнавайскавога факультэта, падпалкоўнік Фёдар Кандзіранда. Ён адкрыта выступіў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку ўладаў. 

Рапарт аб звальненні па пагадненні бакоў ён падаў яшчэ 13 жніўня. Але праз тры месяцы яго звольнілі "па артыкуле". На развітанне яго пазбавілі прэміі за лістапад і выплацілі дапамогу ў 105 рублёў.

 


Затрыманыя актрыса Тэатру беларускай арміі Алеся Клачко


Паводле калегаў, раней Алеся ўдзельнічала ў здымках відэароліка Freedom Belarus, пасля чаго ў яе дома быў праведзены ператрус. Праз некалькі дзён у тэатр прыйшла папера, што Алеся павінна з'явіцца ў Цэнтральнае РУУС для "размовы". Яна Клачко адправілася туды і 2 лістапада была затрыманая па артыкуле 23.34 КаАП. Зараз яна знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

 


Беларусы прыйшлі каб падтрымаць звольненага супрацоўніка МЭТЗ


Cупрацоўнікі МЭТЗ і проста неабыякавыя беларусы прыйшлі да электра-тэхнічнага завода, каб падтрымаць звольненага па палітычных матывах вядучага канструктара Віталя Чычмарова.

 


Пачаўся збор подпісаў за вяртанне ў краіну Тадэвушу Кандрусевічу


Беларускія каталікі пачалі збор подпісаў да дзейных уладаў краіны з заклікам спыніць пераслед і дазволіць вярнуцца ў краіну мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу. "Ён ніколі не агітаваў ні за якія палітычныя сілы, ён заклікаў выключна да сумленнага жыцця ў праўдзе", — гаворыцца ў звароце.

 


У Менску і рэгіёнах закрываюць крамы OZ


У Менску і рэгіёнах закрылі ўжо 12 крамаў OZ. Падстава — прадпісанне аб прыпыненні працы гандлёвага аб'екта (помста за страйк — "Ju.K.").

Здзяйсняць пакупкі можна пакуль праз мабільнае прыкладанне і сайт oz.by, афармляць дастаўку заказу — кур'ерам або ў іншыя даступныя пункты самавываз OZ.


"Белсат", 3 лістападу 2020 р.

 

 

На "Гродна-Азот" прыехалі штрэйкбрэхеры з Гомеля і Магілёву


Небяспека павелічэння колькасці штрэйкбрэхераў у "Гродна-Азоце".

Вядома, што каля трыццаці чалавек прыехалі з Гомельскіх і Магілёўскіх прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у холдынг "Белнафтахім". Разам з тым, адмовіліся быць штрэйкбрэхерамі працоўныя наваполацкага "Нафтану".

Кажа наш карэспандэнт:

— Паводле апытання, абсалютная большасць падтрымлівае ідэю страйку і народных патрабаванняў. Сама менш 500 чалавек адкрыта выступаюць за страйк на прадпрыемстве і яны далучацца да сваіх калегаў. Цяпер страйкам чакае, што да 4 лістапада будзе 500 верыфікаваных заяў, з аўтарамі якіх прадстаўнікі страйкаму плануюць звязацца.

Таксама ідэя страйку, ці стачкі, як яе называюць на прадпрыемстве "Гродна-Азот", папулярная, але не настолькі, каб калектыў прадпрыемства быў кансалідаваны.

Кажа наш карэспандэнт з Гародні:

— Ужо тыдзень у Гародні з’яўляецца інфармацыя пра тое, што адміністрацыя прадпрыемства запрашае ветэранаў хімічнай вытворчасці да працы замест тых, хто быў звольнены за ўдзел у страйку. Некаторыя абмяркоўваюць магчымасці працы на "Азоце" нават пасля 60-ці рокаў, што з’яўляецца парушэннем працоўнага заканадаўства.

Вялікай перашкодай для ўдзелу ў страйку застаецца тое, што шмат хто з азотаўцаў жыве ў інтэрнатах прадпрыемства, а таму, на выпадак удзелу ў страйку, іх сем’і застануцца без жылля. Толькі адзінкі на гэта пагаджаюцца.


Якуб Сушынскі


"Беларускае Радыё Рацыя", 3 лістападу 2020 р.

 

 

Вертухаи с Окрестина


Одна из самых стойких ассоциаций с лукашизмом теперь — Окрестина, это место прогремело на весь мир. Изолятор временного содержания и Центр изоляции правонарушителей теперь называют "Современным Освенцимом", и после пыток лукашенковским гестапо это едва ли тянет на преувеличение. Мирных людей, попавших на Окрестина, бесчеловечно избивали и пытали.

Скотское отношение к людям в Окрестина стало нормой. И, увы, не ограничилось августом. В нарушение всех норм и законов, людей ограничивают в их правах и сейчас — даже если считать, что они что-то нарушили (а это не так, большинство задержанных мирно отстаивает свои конституционные права). Не допускают адвокатов, прием передач — всего раз в неделю, противоправное ухудшение условий содержания. Даже звезда европейского баскетбола Елена Левченко рассказывает, что у нее и ее сокамерниц забрали матрасы, вынуждая спать на железных балках. Позже отключили горячую воду и канализацию. За 15 суток было 5 прогулок и ни разу не удалось сходить в душ, в камере на 4 человека находилось пятеро.

Непосредственным инициатором нечеловеческих условий является главный окрестинский вертухай Евгений Шапетько, который сказал Левченко:

— Здесь за условия вашего содержания отвечаю я. Это делается для того, чтобы вам не хотелось сюда вернуться.

Помещение мирных людей в нечеловеческие условия, пытки и издевательства, которые перенесли тысячи беларусов — за каждое подобное действие вертухаям придётся отвечать. И как бы им ни хотелось остаться незамеченными, мы начинаем раскрывать их имена. Никто не останется анонимным. Превратить в Окрестина всю Беларусь народ не позволит.


Telegram-канал НЕХТА Live, 3 лістапада 2020 р.

 


"Наша праца — выратаванне жыццяў, а не барацьба са сцягамі"


Ілья Маржэўскі амаль шэсць рокаў адпрацаваў у 26-й пажарнай аварыйна-выратавальнай частцы ў Менску. Цяпер служба ў МНС для яго ўжо ў мінулым. Чаму? Пра гэта ён распавёў Tut.by

У сярэдзіне верасня Ілля запісаў відэазварот, дзе выказаў салідарнасць са звольненымі па палітычных матывах ратавальнікамі, а таксама супрацоўнікамі сталічнага АСВОД, якія выцягвалі людзей са Свіслачы, а затым прысуджанымі да адміністрацыйнага арышту. На відэа ў Іллі на плячах два сцягі: дзяржаўны і бел-чырвона-белы-а кажа ён пра тое, што кіраўніцтва МНС удзельнічае ў спробах падзяліць беларускае грамадства. Паводле яго слоў, у папярэднія тыдні невядомыя ў масках "захапілі пажарныя аўтамабілі" і "выкарыстоўваюць іх у мэтах, не  з выратаваннем людзей". Ілля просіць прабачэння ў тых, каго такія дзеянні абразілі, а таксама заклікае працягваць давяраць пажарным.

Хлопец 13 верасня ўзяў удзел у нядзельным маршы ў сталіцы, куды таксама прыйшоў з двума сцягамі. У інтэрв'ю журналісту "Нашай Нівы", які знаходзіўся там, ён заявіў, што выказвае нязгоду з палітыкай кіраўніцтва МНС, а таксама лічыць недапушчальным зрываць дзяржаўную сімволіку, хай і былую.

Неўзабаве пасля гэтага пажарны даведаўся, што звольнены. А калі праз нейкі час ён прыйшоў забраць працоўную кніжку, то яго затрымалі проста ў кабінеце начальніка супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС. Затым быў прысуд — 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Адным з доказаў пры гэтым была заяву кіраўніцтва, дзе яно прасіла прыцягнуць Іллю да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

— Я прыйшоў не для ўдзелу ў самой акцыі, а каб выказаць людзям падтрымку, паказаць, што ў пажарных таксама розныя меркаванні. Нас на той момант спрабавалі выкарыстаць у палітычных мэтах — для барацьбы са сцягамі. І вось я прыйшоў выказаць сваю нязгоду, паказаць, што мы гатовыя ратаваць людзей незалежна ад палітычных поглядаў, ад сцяга і гэтак далей. Наша праца-выратаванне жыццяў і дапамога людзям, а не барацьба са сцягамі, барацьба з народам, — кажа Ілля Маржэўскі.


"Новы Час", 3 лістапада 2020 р.

 


"Адчуванне, што прыехалі спецыяльна па іх"


Пасля дваравога канцэрту затрымалі музыкаў гуртоў Vuraj, TonqiXod і Dee Tree.

У менскім дворыку за ўніверсамам "Рыга" ў аўторак праходзіў вечаровы канцэрт. З праектам "Радыё Карантын" да жыхароў раёна прыехалі музыкі Іван Арцімовіч (гурт Vuraj), Андрэй Аляксеенка (TonqiXod) і Філіп Петчанка (Dee Tree).


Канцэрт прайшоў спакойна. Людзі ўжо разышліся, а музыкі неспяшаючыся збіраліся і вырашалі пытанні. Раптам да іх пад'ехаў сіні бус.

— Аляксеенка сядзеў у машыне, Ваня Арцімовіч стаяў побач. Ён хацеў саступіць дарогу бусу. Але з яго выскачылі людзі ў чорным. Закрычалі: "Усім стаяць!" — апісваюць відавочцы.

Здарылася гэта недзе ў 21:40.

— Было адчуванне, што спецыяльна па іх прыехалі, — кажуць знаёмыя музыкаў.

Па якім артыкуле іх затрымалі і куды даставілі, сябрам пакуль невядома.


"Наша Ніва", 3 лістапада 2020 р.

 

 

"Пачуў, што я здраднік і шпіён".
Звольнілі яшчэ аднаго выкладчыка вайсковай акадэміі


Падпалкоўнік Фёдар Кандзіранда верыць у перамогу Ціханоўскай на выбарах і выступіў супраць гвалту з боку сілавікоў.

Падпалкоўнік Фёдар Кандзіранда кажа, што ніколі ў жыцьці не атрымліваў столькі званкоў з падтрымкай і віншаваньнямі, як цяпер, калі стала вядома, што яго звольнілі з Вайсковай акадэміі. Рапарт аб звальненьні па ўласным жаданьні старшы выкладчык агульнавайсковага факультэту акадэміі Фёдар Кандзіранда падаў яшчэ 13 жніўня.

Штуршком сталі выбары і зьвесткі ў інтэрнэце пра гвалт над людзьмі, якія пратэставалі супраць фальсыфікацый. А ў пачатку лістапада рапарт Фёдара Кандзіранды быў падпісаны. Яго звольнілі не са "згоды бакоў", а паводле артыкулу — за сыстэматычнае парушэньне ўмоў кантракту.

— Давялося на гэта пайсьці наўмысна, каб звольнілі, — тлумачыць былы выкладчык.


"Нават афіцэры ішлі галасаваць зь белымі стужкамі"


Чаму Фёдар Кандзіранда не сумняваецца, што афіцыйным вынікам выбару прэзыдэнта нельга верыць?

— Тое, што Лукашка не перамог, для мяне відавочна, — кажа Фёдар Кандзіранда і спасылаецца ня толькі на настроі сваякоў, сяброў і знаёмых, але і на тое, што ўбачыў у дзень асноўнага галасаваньня на выбарчым участку. — Наш участак размяшчаўся ў клюбе на тэрыторыі 86-й брыгады сувязі. Ішло галасаваць як ніколі шмат людзей, у тым ліку былі зь белымі стужкамі на руцэ. А ў нас жа галасуюць у асноўным афіцэры, іхныя жонкі, сваякі. Калі ўжо такія людзі пайшлі галасаваць за Ціханоўскую ды гэтага не хавалі, дык што тут разважаць пра 80% Лукашкі? Гэта плявок у твар усім нам, у твар народу.

Паводле Фёдара Кандзіранды пра ягоныя даволі апазыцыйныя настроі кіраўніцтва акадэміі ведала. Раней меў сваю старонку ў Facebook, на якой пазначыў, хто ён і дзе служыць, а вайсковая контравыведка пра гэта прасыгналіла кіраўніцтву акадэміі. Падпалкоўніку вынесьлі вымову, старонку ён мусіў закрыць. Але пасьля выбараў, калі напісаў рапарт, Фёдар Кандзіранда яе разблякаваў, напісаў "Я з народам" ды выказаўся супраць гвалту.


Размова з генэралам пра здраднікаў і шпіёнаў


Што было далей? Па краіне пракаціліся першыя шматысячныя шэсьці і мітынгі. У Менску зьбіраліся па 100 тысяч і болей. У абласных цэнтрах на плошчы да разьюшанага натоўпу выходзілі разгубленыя начальнікі: "Давайце размаўляць". Неўзабаве і падпалкоўнік Кандзіранда атрымаў загад прыйсьці на гутарку да генэрала. Але сэнс размовы быў для яго прадказальны.

— Спачатку пачуў, што я нібыта здраднік, а ў другой размове дык нават, што шпіён. Прагучала і папярэджаньне, што трэба будзе заводзіць крымінальную справу. Але чаму? Насамрэч мы ж зь ім за адно і тое ж: за моцную самастойную Беларусь. Толькі я прапаную іншы шлях: прыслухацца да выбару народу, а не заганяць яго зноў у стойла. Гэта не аргумэнт, што трэба яшчэ пацярпець з гэтым "прэзыдэнтам", інакш нас захопяць. Не, трэба быць з народам, лічыцца зь ягоным выбарам.

Прычым Фёдар Кандзіранда дапускае, што той ягоны суразмоўца ў акадэміі, ды і шмат іншых калег, шчыра вераць ва ўмяшаньне ў справы Беларусі з усіх бакоў, уключна з усходнім. Але ён думае, што час такіх поглядаў мінуў, бо цяпер, праз пашырэньне мабільнай сувязі і інтэрнэту, "кожны сам сабе тэлевізар" і мае права вырашаць самастойна.

— Людзі ўсё жыцьцё чулі пра ўмяшаньне звонку. Гэта былі ЗША, Англія, цяпер ім больш гавораць пра Польшчу, Чэхію, маленькую Літву, нават Масковію. Але якое ўмяшаньне? Гэта што, Захад пасьля першага аглушальнага мітынгу Ціханоўскай, на які прыйшлі больш за 60 тысяч, адмяніў яе мітынг у Менску напярэдадні саміх выбараў? Гэта Польшча не зарэгістравала Бабарыку, кінула ў турму Ціханоўскага? Да пратэстаў людзей падштурхнула сама ўлада, і ніхто іншы. І яна ж вінаватая ў тым, што пратэсты не сьціхаюць ды нават шырацца. Цяпер садзяць людзей толькі за выказваньне думкі, за тое, што пайшоў у страйк. Навошта? Людзі і будуць пратэставаць, бо гвалт нарастае, за кратамі ўсё больш, а Лукашка не сыходзіць, — мяркуе Фёдар Кандзіранда.


Чаму кіроўныя кадры пабягуць ад Лукашкі?


Размаўляем зь ім пра тое, што можа прывесьці да адстаўкі Лукашкі. Самыя моцныя ўдары на сыстэме, на думку Фёдара Кандзіранды, нанясуць пратэсты і пагаршэньне эканамічнага становішча, пасьля чаго пачнецца сабатаж кіроўных кадраў.

— Паступова пачнуць разьбягацца кіраўнікі, адпадаць адзін за другім. Нікому ня хочацца несьці адказнасьць за ягоныя памылкі, якіх усё болей, — мяркуе былы падпалкоўнік.

Размаўляем пра лад Беларусі пасьля перамогі над Лукашкаю. Фёдар Кандзіранда лічыць, што рэжым асабістай улады аднаго чалавека ў Беларусі склаўся невыпадкова, гэтаму спрыялі адразу некалькі фактараў, якія засталіся фактычна некранутымі з савецкіх часоў. Сярод іх перавага дзяржаўнай эканомікі і дамінаваньне дзяржаўнай прапаганды. Ды і наіўная вера беларусаў у моц аднаго чалавека зрабіла кепскую службу.

— Трэба аднавіць у грамадзтве сапраўдныя цывілізаваныя каштоўнасьці. Аднавіць палітычныя свабоды, заснаваныя на правах чалавека, аднавіць роўнасьці ўсіх перад законам, дамагчыся сапраўднага падзелу ўладаў. Але гэта трэба вяртаць не гвалтам, а праз законныя працэдуры. Спадзяюся, абыдземся без "ленінападу". Тое, што было ў нашай гісторыі, выкрэсьліваць нельга, але высновы зрабіць трэба.

Фёдару Кандзіранду 42 рока, ён мог бы служыць у войску яшчэ 5 рокаў і пайсьці на пэнсію, якая ў вайскоўцаў, па беларускіх мерках, нядрэнная. Але цяпер будзе шукаць новую працу, наладжваць жыцьцё наноў.

— Ужо ёсьць добрая прапанова. Паспрабую сябе ў ІТ-сфэры, дзе я быў самавукам, але нядрэнна засвоіў пэўныя навыкі. Але спачатку трэба будзе павучыцца на курсах, — кажа пра свае пляны Фёдар Кандзіранда.

 


Звольнілі яшчэ двух артыстаў гарадзенскага драмтэатру


Звольнілі яшчэ двух артыстаў гарадзенскага драмтэатру: Паліну Левіну і Аляксея Станогу

Пра гэта расказала артыстка драмтэатру Натальля Лявонава, якую звольнілі раней. Агулам адтуль звольнілі ўжо ня менш за 14 працаўнікоў.

 


"Білі і раўлі, каб ехаў з гэтага места"


— Білі прафэсійна. Крыві не было. Набілі толькі пад вокам сіняк. Стаміўшыся, запыталі, чаму маўчу, — расказвае затрыманы 27 верасьня ў тралейбусе магілёўскі кіроўца маршруткі Васіль Салтановіч. — Я адказаў: "Калі нешта скажу, то адсюль выйду інвалідам". Аднаго раззлавала, што гляджу яму ў вочы. 

Ён зароў: "Давай выйдзем сам-насам на бойку". На гэта я яму прапанаваў згуляць у шахматы. Вочы ў міліцыянта наліліся чырваньню, але больш мяне ня білі.

 


Чаму гэта Telegram часам тупіць?


Здаецца, знайшоўся адказ: Дзяржаўны правайдэр-манапаліст "Белтэлекам", з высокай доляй імавернасьці, запавольвае перадачу мэдыяфайлаў у мэсэнджары Telegram падчас масавых акцый пратэсту ў Беларусі, кажуць экспэрты "За Bynet".

 

 

З БМЗ звольнілі сем чалавек, якія далучыліся да страйку


З 30 кастрычніка па 4 лістапада зь Беларускага мэталюргічнага заводу ў Жлобіне звольнілі сем чалавек, якія далучыліся да ўсеагульнага страйку.

Першым, хто абвясьціў страйк 29 кастрычніка, быў апэратар Сяргей Анісімаў. Яго назаўтра звольнілі. Потым кожны дзень адзін з супрацоўнікаў БМЗ абвяшчаў страйк.

І кожнага звальнялі. 30 кастрычніка да страйку далучыўся сьлесар-рамонтнік Аляксей Аўдзееў. Яго звольнілі. Потым Дзьмітрый Альховік, Дзьмітрый Дубарэнка, Сяргей Сьляжоў, затым Алег Шанюк — ён адпрацаваў на заводзе 31 рок.

4 лістапада да страйку далучыўся Аляксей Арастовіч — і таксама быў звольнены. Усе яны выказваліся за працоўную салідарнасьць, супраць несправядлівых выбараў і міліцэйскага гвалту.

4 лістапада таксама напісала заяву на звальненьне з БМЗ Сьняжана Пагодзіна. Яна працавала карэспандэнтам аддзелу інфармацыі, ідэалёгіі і разьвіцьця пэрсаналу. "У сувязі зь нязгодай з кадравай палітыкай і трактоўкай ідэалягічнай працы, якая праводзіцца на прадпрыемстве, а таксама на знак салідарнасьці з калегамі, якіх звольнілі за палітычныя перакананьні, прашу спыніць са мной працоўныя адносіны з 5 лістапада", — напісала ў заяве Сьняжана Пагодзіна.

БМЗ першы абвяшчаў пра магчымасьць страйку яшчэ 11 жніўня. Але тады ў Беларусі быў адключаны інтэрнэт, і гэта ня мела розгаласу. У сярэдзіне жніўня працоўныя заводу прыпынілі на час працу ўсіх трох доменных печаў. Яны зьбіралі подпісы пад калектыўным зваротам да кіраўніцтва.


"Радыё Свабода", 4 лістападу 2020 р.

 


Яшчэ адзін супрацоўнік "Гродна Азот" абвесціў страйк

і заклікаў да адстаўкі Лукашкі


Міхаіл Рачынскі выступае за новыя выбары ў краіне.

Як паведамляе Telegram-канал "Баста!", яшчэ адзін супрацоўнік "Гродна Азот" далучыўся да страйкавага камітэту. Міхаіл Рачынскі заклікаў да адстаўкі Лукашкі і правядзення новых выбараў.

Адзначым, што на "Гродна Азот" страйкуюць самыя кваліфікаваныя працаўнікі.

 


Сёмы працоўны БМЗ далучыўся да страйку


Як паведамляе Telegram-канал "Баста!", да страйку на Беларускім металургічным заводзе далучыўся падручны сталявар Аляксей Арастовіч. Гэта ўжо сёмы працоўны БМЗ, які абвясціў страйк.

Аляксей Арастовіч заклікаў да адстаўкі Лукашкі і вызвалення палітвязняў.

 


Спадарыня-аграном на ферме адная абвясціла страйк


Шакавальная гісторыя пра мужнасць 20-рочнай беларускі.


20-рочная Яўгенія працавала аграномкай у насенняводстве ў ААТ "Жгунскае" (малочна-таварная ферма) у Добрушскім раёне. Пасля гвалту з боку сілавікоў у першыя паслявыбарныя дні яна прапусціла некалькі працоўных дзён на знак пратэсту, потым вярнулася на працу, але 26 кастрычніка, у дзень агульнанацыянальнага страйку, не з'явілася на працоўным месцы таксама. 30 кастрычніка Яўгенію звольнілі паводле артыкула. Дзяўчына паспела адпрацаваць паводле размеркавання каля шасці месяцаў, а павінна была тры гады. Таму цяпер на працягу 6 месяцаў ёй давядзецца выплаціць 3 600 рублёў, паведамляе выданне "Сильные новости".

Яўгенія жыве ў Добрушы, але прапісаная ў Жлобіне, 9 жнiўня ездзіла туды галасаваць. Пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў, успамінае, людзі выйшлі на вуліцы райцэнтра.

— Было як усюды: людзі, АМАП. 10 трэба было на працу, але праз тое, што інтэрнэту не было, здавалася, што ніхто наогул нікуды не пойдзе — такое здарылася, якая праца?! І я не паехала. На наступны дзень мы змаглі зайсці ў інтэрнэт, і, калі ўбачыла, што рабілася ў Менску, я сказала, што не выйду пасля ўсяго гэтага на дзяржаўнае прадпрыемства.

Аграном на працы не з'яўлялася да 12 жніўня. Пасля, распавядае, яе прымусілі прыехаць і за прапушчаныя дні аштрафавалі. Не абышлося і без гутарак з мясцовым ідэолагам.

— У мяне была ў інстаграме фатаграфія з мітынгу ў Гомелі, хтосьці з працы яе ўбачыў. І пачалося: "Лепш мужа шукай, дзяцей нараджай, куды ты наогул ходзіш? Табе гэта не трэба, цябе пасадзяць. Нічога не зменіцца". Прымушалі ехаць на мітынг за мірную Беларусь — я крык там падняла. Далі падпісаць нейкі дакумент (сказалі, што з райвыканкама прыйшоў, але я вельмі сумняваюся), там было ўказана, што я адсутнічала з палітычных матываў, выкладваю фатаграфіі, удзельнічаю ў акцыях. Я напісала, што азнаёмленая, але не згодная.

Дзяўчына працягвала працаваць, але 26 кастрычніка Яўгенія на месцы зноў не з’явілася — падтрымала агульнанацыянальны страйк. Пра наступствы Яўгенія ведала, але думала, што праз адпрацоўку не звольняць.

— Мне патэлефанавалі [з працы], я сказала так: пакуль над галовамі маіх сяброў у Менску не перастануць лётаць гранаты, на працу я не выйду. У пятніцу мне яшчэ раз патэлефанавалі, каб прыязджала па працоўную кніжку, — распавядае дзяўчына. — Я разумела, што працую дзесьці ў маленькай вёсцы, далёка, аграномам — не на заводзе. Я не выйшла на працу, калі ўбачыла кадры з мітынгаў 25 кастрычніка. І магчыма, якія-небудзь работнікі заводаў, ад якіх сапраўды нешта залежыць, убачаць, што маленькая дзяўчынка з адпрацоўкай не пабаялася. Можа, гэта камусьці дапаможа.

 


На своих рабочих местах задержаны два сотрудника Белгосфилармонии


Артист Камерного хора Денис Иванов и виолончелист Александр Сердюков были задержаны около 11:40 в Белгосфилармонии, где работают. Об этом сообщили их коллеги.

По их информации, Иванова и Сердюкова отправили в Советское РУВД города Менска. В чём их обвиняют, пока не известно.

Это не первое задержание людей, работающих в сфере академической музыки.

29 октября возле своей работы была задержана Галина Казимировская, дирижер хора Concordia, жена певца Змитера Войтюшкевича. 2 ноября её дважды оштрафовали на 30 базовых величин (1 620 рублей) за участие в несанкционированных акциях протеста, после чего женщина вышла на свободу.

Галина Казимировская известна как руководитель любительского хора Concordia. Этот коллектив был основан в 2007 году и состоит из 25-30 человек: студентов и людей различных профессий в возрасте от 18 до 60 лет, любителей хорового пения.

3 ноября была задержана хоровой дирижер Татьяна Галуза, выпускница Беларусской государственной академии музыки, ученица профессора Ровдо. Она является преподавателем Менского государственного колледжа искусств. Как сообщил её муж, задержание произошло 3 ноября около 23:40 в агрогородке Лесной Боровлянского сельсовета. В момент задержания Татьяна была с мужем. Но мужа задерживать не стали.

 

 

Германия не признаёт результатов выборов президента Беларуси


"Новый срок Лукашки лишён какой-либо демократической легитимации", — говорится в резолюции Бундестага.


"Хартыя’97%", 4 лістападу 2020 р.

 

 

"Аб нас ногі выцерлі":
рабочыя пра тое, як бастуе МЭТЗ і як з яго звальняюць


За мінулы тыдзень з МЭТЗ звольнілі 25 чалавек. Зваршчык Уладзіслаў (імя зменена па просьбе героя) упэўнены, што горш ад гэтага толькі самому заводу. Яго калега Артур (імя таксама зменена, звесткі суразмоўнікаў ёсць у рэдакцыі) падказвае начальству: праз гэтыя звальненні сарвуцца кантракты і не будзе выкананы план.

Артур адпрацаваў на Менскім электратэхнічным заводзе 13 рокаў. На мінулым тыдні яго пропуск заблакавалі, а потым патэлефанавалі з пытаннем: "Дзе твая шафка?". Артур адказаў — і пачуў гук балгаркі.

Шафку рабочага адчынілі, рэчы адабралі. Каб у яго не заставалася сумневаў, што на заводзе ён больш не працуе.

Хатнія яго падтрымалі. Артур вырашыў адпачыць і пакуль не шукае новую працу. Ён упэўнены, што пражыве без завода. Але ці зможа МЭТЗ выжыць без звольненых?

Паводле звестак саміх завадчан, на іх месца ўжо прыехалі штрэйкбрэхеры.

Штрейкбрехеры прибыли на Менский электротехнический.

С сегодняшнего дня на "замену" уволенным сварщикам цеха №16 выходят штрейкбрехеры из Жодинского БелАЗа. Привезли их на "тестовый" период до 1 декабря.

Список новоприбывших:


Кирпиченко Павел Павлович
Кузнецов Сергей Иванович
Лисовский Дмитрий Александрович
Лютаревич Александр Антонович
Нестерчук Вадим Михайлович
Носков Александр Борисович
Петрович Александр Сергеевич
Рожков Игорь Васильевич
Семашко Николай Викторович
Сморгович Сергей Александрович

Для обучения и управления новым составом из главного корпуса в цех №16 направляют Скалабана Вадима Владимировича, Федковича Алексея Александровича, Садовского Андрея Тадеушевича, цена морали — работа по повышенному разряду, надбавки за сложность, премия и надбавка за выполнение особо важной (срочной) работы в размере 100% их должностных окладов.


"Прывозь лекарняны, забірай працоўную"


З 16-га цэха на мінулым тыдні "пайшлі" васямнаццаць чалавек. Рабочыя да гэтага часу варожаць, па якім прынцыпе адміністрацыя завода выбрала тых, каго больш не хоча бачыць у ліку супрацоўнікаў прадпрыемства.

Брыгада, у якой працаваў адзін з суразмоўнікаў, павінна была заступіць на змену ўночы на 26 кастрычніка — у панядзелак, дзень, на які была прызначана агульнанацыянальная забастоўка:

— Мы баяліся браць на сябе адказнасць, не ведалі, падтрымаюць астатнія калегі ці не. Прыехалі хлопцы першай і другой змен. У выніку тры змены сабраліся на заводзе і ўсё ж вырашылі абвясціць забастоўку.

Вылучылі галоўныя патрабаванні — спыніць гвалт і правесці новыя выбары. Потым прыехала начальства завода, пагаварылі — і пра палітыку, і пра падвышэнне заробкаў.

— Многія далі слабінку. Хтосьці ўжо ў той жа дзень гатовы быў працаваць, хай і не ў такім рэжыме, як раней. А на наступны дзень мы даведаліся, што звольненыя, — працягвае Артур.

У сеціве з'явілася фота рабочых-забастоўшчыкаў падчас перамоў з начальствам. Многія з тых, хто трапіў на гэта фота, на працягу наступнага тыдня перасталі быць супрацоўнікамі МЭТЗ.

— Выходзіць, працоўныя аддалі ўсім, хто трапіў на фота?

— Не ўсім. Мы так і не зразумелі, па якім прынцыпе звольнілі людзей. Такое пачуццё, што прыйшло распараджэнне — звольніць столькі і столькі чалавек, і рабочых выбралі проста наўздагад.

Зваршчык Уладзіслаў у той панядзелак павінен быў заступіць на змену а 15:50. Раніцай прыйшоў, толькі каб падтрымаць калег. Потым сустрэў са школы хворага сына — у дзіцяці паднялася тэмпература. Рабочы адкрыў лекарняны, закрыць яго збіраўся ў пятніцу, а ў наступны панядзелак, 2 лістапада, планаваў вярнуцца да працы.

— Але да пятніцы мой пропуск ужо заблакавалі. Тэлефаную на завод: што мне рабіць? Мне сказалі: забірай працоўную.

Інструменты Уладзіслаў здаць не змог дагэтуль, абходны ліст не падпісаў, асабістыя рэчы яму таксама так і не аддалі.

— Сказалі: прыедзеш праз тыдзень, майстар вынесе ў пакеце. А ў працоўнай напісалі, што мы нанеслі шкоду заводу ў памеры трох сваіх заробкаў. Я прабыў на змене ўсяго гадзіну — дык якую шкоду я за гэты час мог прынесці заводу?

Звольнілі не толькі Уладзіслава, які ўвесь тыдзень быў на бальнічным, але і яго калегу, які ў панядзелак, дзень забастоўкі, быў у адпачынку і выйшаў на працу, толькі каб падтрымаць калег і іх патрабаванні.


Дык вы хацелі баставаць?


Агульнанацыянальная забастоўка выйшла імклівай — праз дзень забастоўшчыкі страцілі працу. А вось італьянская забастоўка цягнулася на заводзе ледзь не ўвесь верасень.

— Як раней было? У нас суботу зрабілі, па сутнасці, працоўным днём, хоць па заканадаўстве ў чалавека можа быць максімум 12 працоўных субот на рок. І калі мы вырашылі не выходзіць на працу ў свае выхадныя, сталі для начальства ворагамі. Адзін месяц мы пратрымаліся, потым нам паабяцалі павысіць расцэнкі, налічыць прэміі. А замест гэтага — звольнілі, — кажа Артур.

У жніўні баставаў галоўны корпус МЭТЗ. Зваршчыкі з 16-га цэха працуюць за МКАДам, у Калядзішчах. Там летам было ціха, 26 кастрычніка — першы выпадак, калі рабочыя вырашылі гучна заявіць пра сваю пазіцыю.

— Палова людзей быццам бы за перамены, але баяцца за сваё месца, баяцца апынуцца на тым месцы, дзе мы знаходзімся цяпер.


Каму ад гэтага горш?


Каб навучыць новых людзей выконваць працу звольненых супрацоўнікаў, трэба мінімум паўрока, упэўненыя Уладзіслаў і Артур.

— Калі будуць вялікія кантракты, завод без нас не справіцца. Калі прыйдзе новы зваршчык, гэта не значыць, што ён адразу пачне выконваць план. А наш цэх жа робіць зварку трансфарматарных бакаў, ад якой потым скача ўвесь завод.

Няма трансфарматарнага бака — спыняецца работа ўсяго прадпрыемства. Складскія запасы бакаў былі выбраны яшчэ ў ліпені. З гэтага моманту работа ўсяго завода залежыць ад таго, колькі прадукцыі вырабяць два заводскія цэхі — 16-ы і 6-ы. З 16-га звольнілі васямнаццаць чалавек, з 6-га — аднаго.

— Ладна б па-чалавечы звольнілі: чалавек прыйшоў, здаў інструмент. А аб нас выцерлі ногі, паказалі, хто ў доме гаспадар, — кажа Артур.

Знайсці зваршчыка — не вялікая праблема, кожны рок па размеркаванні на завод прыходзіць каля двух дзясяткаў чалавек. Вось толькі яны не спраўляюцца з аб'ёмам працы, ды і застаецца працаваць з тых, хто прыйшоў, у лепшым выпадку адзін чалавек, кажуць рабочыя.

— Праца складаная, у адным зваршчыку — слесар, стропальшчык, выпрабавальнік. У прадукцыі вельмі шмат зварных злучэнняў, розных швоў. Дзе навучыш такой працы? Прыходзяць вучні, мы выконваем за дзень двайную-трайную норму, а яны добра, калі адзін раз на рок норму зробяць. Ды і не хочуць людзі працаваць — тыя, хто прыходзіць па размеркаванні, два рока свае адпрацоўваюць, у тэлефонах седзячы, а потым хто куды. За тры рока — тры-чатыры чалавекі затрымалася, — расказвае Артур.

— А вы чаму так доўга пратрымаліся?

— Прывыклі. Для нас гэта стала ўжо вельмі лёгка, калектыў знаёмы, завод — блізка да дома, на ровары ездзіў, вось і працавалі.


"Фонды? Мы робім гэта не за грошы"


Святлана Ціханоўская, звяртаючыся да рабочых, абяцала ім дапамогу ад фондаў, створаных для падтрымкі звольненых па палітычных матывах беларусаў. Суразмоўнікі і не думаюць звяртацца па такога кшталту дапамогу.

— Якія фонды? Навошта? Хтосьці мне скінуў прапанову дапамагчы прадуктамі. Ідзі ў дзіцячы дом занясі гэтыя прадукты. Мы не пенсіянеры, знойдзем сабе працу, рукі-ногі ёсць. Разлік у дзень звальнення нам зрабілі, пасядзім, адпачнём, потым будзем думаць. Навошта гэтыя фонды? Калі ты нешта робіш, гэта добраахвотна, а не за грошы.

Звальненне рабочых "афіцыйны" заводскі прафсаюз пакінуў без увагі. А вось жаданне аднаго з рабочых, якія засталіся працаваць на заводзе, выйсці з яго шэрагаў заўважыў хутка.

— Чалавек пайшоў выходзіць з заводскога прафсаюза. Прыехаў галоўны, пачаў распытваць — чаму ты выходзіш? Ён кажа — а вы што-небудзь зрабілі для людзей, якія звальняюцца? Яму адказваюць — я наогул у першы раз пра гэта чую, — расказвае Артур. Сам ён паведаміў афіцыйнаму прафсаюзу пра тое, што пакідае яго шэрагі, яшчэ чатыры рока таму, затое сёлета ўступіў у незалежны.

Першы раз, расказваюць зваршчыкі, аб іх "выцерлі ногі" ў пачатку жніўня.

— Я памяняў свае планы, каб паспець на выбары. Адпачываў з сям'ёй на возеры, але палаткі скруціў, справы адклаў і прыехаў галасаваць. Крыўдна, што ногі выцерлі.

А другі раз — на мінулым тыдні, калі балгаркай адчынілі шафку.

— Мы можам і перажыць без іх, а яны, мне здаецца, без нас не справяцца.

Атрымаць каментар завода нам не ўдалося.


"Эўрарадыё", 4 лістапада 2020 р.

 


У Пінску карнікі мяняюць тактыку


Цяпер на прыхільнікаў перамен, якія выходзяць шпацыраваць па пешаходнай вуліцы ў гістарычным цэнтры места, не складаюць пратаколаў, але затрымліваюць для высвятлення асобы.

Раней усіх абвінавачвалі ва ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Гаворыць сябра "Руху "За Свабоду", праваабаронца Алесь Рамановіч:

— Я там з’явіўся. Як толькі пабачыў мяне маёр Куцэвіч, ён адразу да мяне накіраваўся. Я нават яму прадставіўся як "лицо — последовательный противник действующей власти". Менавіта так, як напісаў суддзя. Ён мне паведаміў, што я затрыманы для высвятлення маёй асобы і праверкі наконт парушэнняў па артыкуле 23.34. На мяне нават не складалі пратакол затрымання.

Па словах праваабаронцы, у Пінску з канца жніўня па лістапад праз судовы канвеер прайшло не менш за 300 прыхільнікаў перамен. Некаторых асоб па два-тры разы каралі штрафам і суткамі. На сённяшні дзень у мясцовым ізалятары адміністрацыйны арышт ад, 4 лістападу 2020 р.

 


"Няправільны я ідэёляг"


На знак салідарнасбці са звольненымі па палітычных перакананбнях, з БМЗ сыходзіць карэспандэнт газеты "Металург" Сьняжана Пагодзіна.

"Я веру, што ўсе нашыя ахвяры ня марныя, я веру, што ўжо зусім хутка мы зможам сьмела ды адкрыта пісаць праўду, я веру, што ў нашае краіне запануюць мір і справядлівасьць. Жыве Беларусь!"

 


Прусак баіцца зефірак?


"Улады" так спалохаліся раптоўнае папулярнасьці вішнёвае б-ч-б пасьцілы, што прыбралі яе з прылаўкаў крамаў.


Telegram-канал "Баста", 4 лістападу 2020 р.

 


У Лідзе карнікі проста на працы схапілі прадаўца "Пятага элемента"


Нам пішуць: "Сёння ў месце Ліда міліцыя скруціла проста на працы прадаўца "Пятага элемента", па сумяшчальніцтве фельчара хуткай дапамогі, Алега Краўцова. Раней яго затрымлівалі на 7 сутак пасля інтэрв'ю Сяргею Ціханоўскаму падчас яго прыезду ў Ліду".

 


На МЭТЗ завезлі штрэйкбрэхераў


На МЭТЗ замест звольненых завадчан прывезлі з БелАЗа 10 рабочых на іх месца.

 


Звольнілі яшчэ аднаго "сталёвага" чалавека


Сёння з БМЗ звольнілі яшчэ аднаго сталёвага чалавека, Аляксея Арастовіча.

Афіцыйная прычына звальнення — не пагашаная дысцыплінарная запазычанасць. Ён не выконваў свае працоўныя абавязкі.


"Белсат", 4 лістападу 2020 р.

 


У Горадне мужчына падпаліў дзверы пункта аховы правапарадку
(чарговы фэйк ад лукашыстаў)


Здарэнне адбылося 3 лістапада каля 14:45. Мужчына ў балаклаве падышоў да дзвярэй пункта аховы правапарадку і з дапамогай гаручай вадкасці здзейсніў падпал, паведамляе СК.

Узгаранне аператыўна патушылі, пацярпелых няма.

У здзяйсненні злачынства падазраецца 41-рочны мясцовы жыхар. Ён затрыманы.



Затрыманы калектыў барабаншчыкаў "Патрабуем разысціся"


Ва ўнутраным дворыку "Луча" на Ціміразева некалькі бусікаў з узброеным АМАПам, каго затрымліваюць невядома.

На вачах чытача амапавец запрасіў прайсці з сабой двух музыкантаў — на "Лучы" рэпеціруюць многія бэнды.

Імаверна, затрыманы калектыў барабаншчыкаў "Патрабуем разысціся", які даваў канцэрты ў дварах у розных раёнах Менска.

Затрыманыя не менш за 10 чалавек, пра гэта паведаміў сябра аднаго з затрыманых — той паспеў пазваніць. Хлопцы збіраліся на рэпетыцыю.

 


Новыя "пэрліны" ад ГУБАЗіКа


Кіраўнік ГУБАЗіКа Мікалай Карпянкоў:

— Если, не дай бог, что-то случится с командиром или с руководителем, с нашим братом по оружию — мы таких бандитов живьём брать не будем. И если что-то случится с семьями сотрудников — бандиты ощутят на себе весь арсенал и всю мощь органов внутренних дел. Таких бандитов мы тоже живьём брать не будем.

Кіраўнік ГУБАЗіКа Карпянкоў у "СБ. Беларусь сегодня":

— Представители классического криминалитета сейчас не просто держат какой-то нейтралитет. Они даже более законопослушный образ жизни ведут на фоне экстремистов из оппозиции. А вот полумаргинальные формирования, которые захватывали избирательные участки и хотели захватить власть и всю страну, более деструктивны и опасны на данный момент. <...>

Бандиты ... происходящее сейчас на улицах не поддерживают, как и малолеток с флагами коллаборационистов, недовольных коммерсантов, для которых государством созданы все условия, "толерантных" хипстеров, ходящих на митинги рядом с розовыми и голубыми флагами. <...>

Самое главное в нашем управлении — это высокомотивированный, преданный стране и Президенту личный состав. <...>

Мы сейчас, к примеру, отвечая за один район Менска, выезжаем, работаем там с наружной службой, спецназом. И буквально за 2—3 часа наши оперативники наводят там полный порядок. Задерживаем всех, кто пытается совершить экстремистские действия.

"Наша Ніва", 4 лістападу 2020 р.

 

 

Рельсовая война продолжается: разбуди в себе партизана


Железная дорога является важным элементом жизнеобеспечения режима. Благодаря БелЖД оккупанты продолжают по крупицам собирать ресурс, чтобы отсрочить свой неминуемый конец. Основные товарообменные направления — Литва, Масковия, Китай — могут позволить Лукашеску продержаться на плаву ещё довольно долгий срок, поэтому очень важно лишить его и этой мягкой подушки.

Сегодня на проспекте Независимости с моста на контактную сеть партизаны сбросили вязальную проволоку. Проволока упала на проезжающую электричку — в результате токоприемники были выведены из строя. Такая простая операция способна заблокировать значительную часть важных ЖД отрезков, таких как ветка Солигорск — Осиповичи (по ней идут составы с удобрениями "Беларуськалий"), перегон Микашевичи — Лунинец (из карьера Гранит перевозят много груза), маршрут Орша — Менск — Бересте (самый загруженный и популярный маршрут).

Поэтому настало время взять инициативу в свои руки и вспомнить, чему деды учили! Открывай скорее подробную методичку о том, как правильно, безопасно, а главное, эффективно блокировать железные дороги. 

Береги себя, а также не забывай о безопасности других людей.


Telegram-канал НЕХТА Live, 4 лістападу 2020 р.

 

 

Ноччу ў Менску затрымалі 10 музыкаў, якія давалі дваровыя канцэрты


Затрыманыя: Антон Карыцкі, Алена Панамарова, Максім Корзун, Аляксандар Гадоўнікаў, Галянтава М.А., Бержнікаў А.В., Тыматэ Суладзэ (затрыманы ў Сухараве), Іван Мінчанка, Іван Кабашнікаў, Мікіта Камянецкі (апошняга выцягнулі проста з таксі).

 


На стваральніка "Нехта" і былога галоўнага рэдактара завялі крымінальныя справы


Сьледчы камітэт Беларусі выставіў двум адміністратарам сеткі тэлеграм-каналаў "Нехта" абвінавачаньні паводле трох крымінальных артыкулаў. Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў (арт. 293 КК); арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342); распальваньні сацыяльнай варожасьці паводле прафэсійнай прыналежнасьці (ч. 3 арт. 130).

"Падчас вывучэньня інфармацыі, разьмешчанай у тэлеграм-каналах, зафіксаваныя неаднаразовыя факты заклікаў да пратэстаў, блякаваньня дарог, страйкаў, каардынацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў з указаньнем канкрэтных месцаў правядзеньня, а таксама маршрутаў перамяшчэньня. Атрыманыя вынікі псыхалінгвістычнай экспэртызы, праведзенай экспэртамі ГКСЭ, далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы і пацьвярджаюць высновы сьледзтва", — гаворыцца ў паведамленьні СК.

Цяпер Сьцяпан Пуціла і Раман Пратасевіч знаходзяцца ў міждзяржаўным вышуку. Былы галоўны рэдактар "Нехта" Раман Пратасевіч пакінуў праект у верасьні.

20 кастрычніка стала вядома, што тэлеграм-канал Nexta-Live і лягатып Nexta ў Беларусі прызналі экстрэмісцкімі. Каналы зьмянілі свае назвы на кірылічнае напісаньне.

 


Зь менскіх заводаў масава звольнілі новых чальцоў Свабоднага прафсаюзу мэталістаў


Паводле старшыні СПМ, зь Менскага электратэхнічнага заводу імя Казлова ўжо звольнілі 25 работнікаў — чальцоў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі СПМ (усяго ў яе ўвайшлі каля 100 работнікаў), зь "Белкамунмашу" — 12 чальцоў "пярвічкі" з прыкладна 40, зь Менскага заводу колавых цягачоў — 9 з 30.

 


У кватэры Ніны Багінскай праводзілі "сьледчы экспэрымэнт".
Не абышлося без затрыманьняў


Як мы даведаліся, каля 19:00 у кватэру Ніны Багінскай уварваліся людзі без апазнавальных знакаў. Яны заявілі, што павінны правесьці там сьледчы экспэрымэнт і што справа зьвязаная з унучкай Ніны Багінскай, якая пражывае разам зь ёю.

Ніна Багінская стала адным з сымбаляў мірных пратэстаў у Беларусі. Яна наведвае амаль усе акцыі зь вялікім бел-чырвона-белым сьцягам.

Як расказалі суседзі, спадарыня Багінская выклікала на невядомых людзей міліцыю. Неўзабаве ў кватэру падняліся каля дзясятка людзей у чорнай вопратцы, падобнай да адзеньня людзей, якія зьбіваюць удзельнікаў мітынгаў. Чалавек, як праводзіў вобшук, назваў сябе Стральцовым.

Адзін зь міліцыянтаў, які прыбыў на выклік Багінскай, сьцьвярджае, што яна ўдарыла яго табурэткай.

Па словах суседзяў, у пад’езьдзе было чуваць, што ў кватэры адбываецца сварка. Кватэру ахоўвалі некалькі чалавек. У двары дому Багінскай былі запаркаваныя два мікрааўтобусы. Сілавікі затрымлівалі людзей у двары, сярод іх быў і сын Багінскай.

Пасьля 21:00 праваабарончы цэнтар "Вясна" паведаміў, што вобшук у кватэры скончыўся. З кватэры нічога не забралі, апрача сьцяга з балькона. Ніну Багінскую не затрымлівалі.

 


У Менску пасьля дваровага канцэрту затрымалі яшчэ аднаго музыку,
вакаліста гурту "Мутнаевока"


Ад новай хвалі рэпрэсій у Беларусі пацярпелі ўжо звыш 20 музыкаў.

Яўгена Змушко з гурту "Мутнаевока" затрымалі 5 лістапада пасьля дваровага канцэрту паблізу вуліцы Райніса ў Менску. Затрыманьне Змушко — працяг перасьледу музыкаў у Беларусі.

29 кастрычніка затрымалі дырыгентку хору Concordia Галіну Казіміроўскую, жонку сьпевака Зьмітра Вайцюшкевіча. Яе зьмясьцілі ў ізалятар, а 2 лістапада правялі над жанчынай два суды, двойчы аштрафавалі на агульную суму ў 1620 рублёў за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту.

3 лістапада пад рэпрэсіі трапіла Тацяна Галуза, выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, выкладчыца Менскага дзяржаўнага каледжу мастацтваў. У момант затрыманьня ў аграмястэчку Лясны пад Менскам Тацяна была з мужам, але мужа затрымліваць ня сталі. 5 лістапада Галузу аштрафавалі на 810 рублёў.

3 лістапада ў Менску пасьля дваровага канцэрту затрымалі 5 удзельнікаў праекту "Радыё Карантын", у тым ліку музыкаў Івана Арцімовіча, Андрэя Аляксеенку, Піліпа Петчанку, а таксама літаратараў Сяргея Мядзьведзева і Аляксандра Беліка.

4 лістапада на сваіх працоўных месцах у Белдзяржфілярмоніі затрымалі артыста камэрнага хору Дзяніса Іванова і віялянчэліста Аляксандра Сердзюкова. Суд над імі павінен адбыцца 6 лістапада.

4 лістапада на менскай вуліцы Ціміразева таксама затрымалі больш за 10 чалавек. Сярод іх бубначы гурту "Требуем разойтись". Затрыманьні, як і ў выпадку са Змушко, адбыліся пасьля канцэрту ў двары.

Дастаўлялі ў міліцыю 4 лістапада і зь іншых раёнаў Менску. Музыку Мікіту Камянецкага ў Малінаўцы выцягнулі з таксі і павезьлі ў пастарунак. Музыку Ціматэ Суладзэ затрымалі пасьля выступленьня ў Сухараве.

Толькі ў 11:31 6 лістапада стала вядома, што Леанід Змушко пасьля ночы ў Заводзкім РУУС быў зьмешчаны ў турму на Акрэсьціна. Дата суду на гэты момант невядомая.

 

Вечаровыя акцыі


Сёньня іх удзельнікі "разьвітваліся з дыктатарам", працягвалі выказваць салідарнасьць са страйкоўцамі, перадавалі прывітаньне іншым гарадам і мястэчкам у рамках флэшмобу #Беларусьразам, а таксама падтрымалі Ніну Багінскую. Фота 1 — Валожын, 2-7 — Менск (Грушаўка, Масюкоўшчына, "Розачка", Сухарава, Чыжоўка), 8 — Пінск, 9 — Пружаны, 10 — Сьмілавічы.


"Радыё Свабода", 5 лістапада 2020 р.

 


Яшчэ адзін салігорскі шахцёр далучыўся да страйку


Электраслесар Віктар Ягораў падтрымаў палітычныя патрабаванні страйкаму ААТ "Беларуськалій".

Пашыраецца страйк на ААТ "Беларуськалій".

Шэрагі страйкаму 5 лістапада папоўніў электраслесар 7-га разраду, які працуе на 3-м рудніку, Ягораў Віктар Юр'евіч.

 


Восьмы працаўнік БМЗ абвясціў аб далучэнні да страйку


Ён патрабуе выканання Народнага ультыматуму.

Як паведамляе Telegram-канал "Баста!", сёння восьмы работнік БМЗ Павел Магідаў далучыўся да стачкі. Ён заявіў, што будзе страйкаваць да выканання патрабаванняў Народнага ультыматуму.


"Далучайся да стачкі — скінем дыктатуру!" — рэзюмуе Telegram-канал.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал ААТ "Беларуськалій".

 

Настаўнікі Менскай гімназіі №6 выйшлі на акцыю пратэсту


Педагогі падтрымалі вучняў, студэнтаў і сваіх калег.

Настаўнікі Менскай гімназіі №6 выйшлі з плакатамі ў падтрымку вучняў, студэнтаў і сваіх калег, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

 


У Беларусі перастаў працаваць сэрвіс праверкі запазычанасцяў


У рэестры знаходзіцца база штрафаў ды даўжнікоў.

Рэестр запазычанасцяў па выканаўчых дакументах перастаў працаваць. З паведамлення на сайце рэестра не зразумела, пацярпеў толькі сэрвіс ці ўся база штрафаў ды даўжнікоў? Dev.by звярнулася па каментар да прэс-сакратара Міністэрства юстыцыі Вольгі Шыбко.

— Былі тэхнічныя моманты, ведаю, што нашыя спецыялісты займаюцца. Пакуль не гатовая каментаваць па тэрмінах. Бываюць усякія моманты тэхнічнага характару, — сказала Вольга Шыбко.

На пытанне, што стала прычынаю непаладкі — унутраны збой ці знешняе ўздзеянне, прадстаўнік Мінюста адказала, што такія дадзеныя даць ня можа.

— Магу сказаць, што пацярпеў доступ да сэрвісу. База не пацерпіць. Яна вельмі добра абароненая, — дадала прэс-сакратар.

Вольга Шыбко таксама абяцала паведаміць, калі рэестр запрацуе. Калі толькі гэта адбудзецца, мы дапоўнім навіну.

 


У "Белпошты" праблемы:

па ўсёй краіне спыненыя выдача і прыём адпраўленняў


Таксама перастаў адкрывацца фірмовы сайт, не адказвае кол-цэнтр.

Сёння ўдзень аддзяленні "Белпошты" перасталі абслугоўваць наведвальнікаў. Таксама перастаў адкрывацца фірмовы сайт, не адказвае кол-цэнтр. Чытачы Onliner інфармуюць, што ўстановы адкрытыя, але атрымаць ці адправіць што-небудзь немагчыма. Супрацоўнікі толькі кажуць, што "зламалася праграма".

Першыя паведамленні пра "паломкі" беларускай пошты сталі паступаць з Менска. Мянчук Анатоль распавядае, што не змог адправіць дакументы ў аддзяленні на вуліцы Каржа, адправіўся на праспект Дзяржынскага, але і там поспеху не дамогся.

Такія паведамленні паступаюць з іншых местаў.

— Звярніцеся пазней, — кажуць гомельскія паштавікі. — Гэта нешта ў Менску адбылося. Цяпер ва ўсіх аддзяленнях такое...

 

 

У рэдакцыю "Сильных новостей" з ператрусам прыйшлі невядомыя ў масках


Днём у панядзелак, 5 кастрычніка, у рэдакцыю гомельскага парталу "Сильные Новости" прыйшлі невядомыя ў масках, яны праводзяць ператрус.

— Нейкія людзі ў масках. Жадаюць сканфіскаваць усё, што да тычаца працы Ганны Якштас, — паведамляюць супрацоўнікі рэдакцыі.

Нагадаем, галоўнага рэдактара Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса, таксама супрацоўніка рэдакцыі, затрымалі раніцаю 3 кастрычніка. Іх вінавацяць па адміністрацыйным артыкуле. Да абеду панядзелку суд над журналістамі яшчэ не адбыўся, яны застаюцца пад вартаю.


"Хартыя’97%", 5 лістападу 2020 р.

 


Усё больш работнікаў прадпрыемстваў афіцыйна далучаюцца да страйку


Усё больш рабочых афіцыйна далучаюцца да страйку, паведаміў БелаПАН старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза Максім Пазнякоў.

— Людзі паступова далучаюцца да страйку, як на "Гродна Азоце", так і на "Беларуськаліі". З кожным днём колькасць людзей, якія ўвайшлі афіцыйна ў страйк, расце. На БМЗ на ўчарашні дзень сем чалавек далучыліся да страйку, на "Гродна Азоце" — 17, "Беларуськаліі" — каля 60 чалавек, — распавёў Пазнякоў.

Паводле яго слоў, складана спрагназаваць, колькі людзей далучыцца да страйку, але тэндэнцыя росту відавочная.

— На "Беларуськаліі" адбыўся няшчасны выпадак са смяротным вынікам. Гэта таксама можа стаць штуршком для многіх работнікаў прадпрыемства, — лічыць старшыня прафсаюза.

Паводле яго слоў, для замены работнікаў на "Гродна Азоце" прывезлі "партыю штрэйкбрэхераў".

— Паводле інфармацыі адтуль, іх засялілі ў адным з санаторыяў, кормяць, іх ахоўвае міліцыя, закупілі для іх партатыўныя відэакамеры, каб яны запісвалі, як людзі працуюць. Прапаноўваюць работнікам "Гродна Азота" іх стажыраваць, многія шукаюць спосаб, як ад гэтага адмовіцца, — адзначыў прафсаюзны лідар.

Ён заўважыў, што ў асноўным тыя, хто прыехаў падмяняць гродзенскіх работнікаў, людзі, якія "папаліся на кручок" да наймальнікаў іншых прадпрыемстваў. Напрыклад, ёсць людзі з "Паліміра", у якіх пагроза непрацягу кантракта ў перадпенсійны ўзрост, хтосьці трапіўся на прахадной з невялікім перавышэннем праміле алкаголю.

— Ідэйных штрэйкбрэхераў няшмат. І, хутчэй за ўсё, яны будуць занятыя на дапаможных работах, таму што дапускаць людзей без вопыту да такога абсталявання — гэта самагубства і злачынства чыстай вады, можа прывесці да сур’ёзнай катастрофы і аварыі, — лічыць Пазнякоў.

Як паведамлялася, работнікі шэрагу прадпрыемстваў яшчэ ў жніўні пачалі абвяшчаць страйкі, патрабуючы адмяніць вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Яны таксама патрабавалі спыніць гвалт над пратэстоўцамі, вызваліць палітвязняў і ўдзельнікаў мірных акцый, прызнаць усе пастановы і прысуды, вынесеныя ў дачыненні да іх, неабгрунтаванымі і незаконнымі.

26 кастрычніка ў Беларусі была абвешчаная агульнанацыянальная забастоўка ў сувязі з невыкананнем патрабаванняў ультыматуму, вылучанага 13 кастрычніка экс-кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай: адстаўка Лукашкі, спыненне гвалту і вызваленне палітвязняў.


"БелаПАН", 5 лістападу 2020 р.

 

Работник Менского метрополитена присоединился к стачке


Работник Менского метрополитена с сегодняшнего дня присоединился к стачке, до выполнения требований народного ультиматума!

Напомним, завтра нелегитимная крыса поедет открывать новые станции метро, которые строились дольше чем большой адронный коллайдер. А это значит, что всем работникам Менского метро нужно взять пример с этого смелого беларуса!

 


Шэрагі страйкоўцаў пабольшалі


Турецкий Андрей Сергеевич, аппаратчик перегонки из цеха циклогексанон-2 уходит в стачку.Замените его уже попавшимися с перегаром на проходной штрейкбрехерами из Гомельского химического завода?

 


Курсант 4 курса факультета милиции Академии МВД записал видеообращение


Курсант 4 курса факультета милиции Академии МВД Владислав Ботян, покинувший ряды сотрудников ОВД, не желая становиться оружием в руках нелегитимной власти, записал видеообращение к своим бывшим однокурсникам и другим будущим офицерам.

— Нас, курсантаў, таксама рыхтуюць да падаўлення пратэстаў. Напэўна, шматлікія з тых, хто глядзіць гэтае відэа, бачылі здымкі, дзе курсанты ў поўнай экіпіроўцы трэніруюцца. Гэта былі мы. І калі раней асабіста мне атрымлівалася пазбегнуць сутыкнення з пратэстоўцамі, то зараз я бачу, што ўлада будзе кідаць на падаўленне пратэсту ўсе сілы. Я не маю намеру выконваць злачынныя загады.

 

К Нине Багинской в дом вломились каратели


Появились сообщения, что к Нине Багинской в дом вломились каратели.

Из окна Нина кричала: "Ратуйце! Ратуйце!".

Правозащитный центр "Весна", со ссылкой на дочь Нины Багинской, подтвердил информацию — в дом где живёт активистка ворвались ОМОНовцы.


Telegram-канал "Баста", 5 лістапада 2020 р.

 

Што адбываецца дома ў Ніны Багінскай


Як даведалася @radiosvaboda, каля 19-й гадзіны ў кватэру Ніны Багінскай уварваліся людзі без апазнавальных знакаў і заявілі, што павінны правесці там следчы эксперымент і што справа звязаная з унучкай Ніны Багінскай, якая жыве з ёй.

Як распавялі суседзі, спадарыня Багінская выклікала на невядомых людзей міліцыю. Неўзабаве ў кватэру паднялася каля дзясятка людзей у чорнай форме.

Адзін з міліцыянтаў заявіў, што Багінская ўдарыла яго зэдлікам. Па словах суседзяў, у пад’ездзе чуваць сварку, якая адбываецца ў кватэры. Неўзабаве туды мае прыехаць дачка Ніны Багінскай.

Толькі што ў двары, дзе жыве Багінская, 5 сілавікоў дагналі і затрымалі дзяўчыну ў ружовай куртцы. Двор ачэплены цалкам.

 


Лукашка аддаў загад не пускаць у краіну "разумных" беларусаў,
якія выехалі ў няпросты час"


— Я аддаў загад камандуючаму памежным войскамі не ўпускаць у краіну не толькі людзей з чужым пашпартам, але і тых разумных беларусаў, якія выехалі за межы нашай краіны ў гэты няпросты час. Заразу нам вазіць не трэба, і не важна, з якім пашпартам. Паехалі туды вучыцца — няхай вучацца, працаваць — хай працуюць. Мы ж не перашкаджалі гэтаму. Таму хай там працуюць і вылечваюцца, — сказаў Лукашка.


"Наша Ніва", 5 лістапада 2020 р.

 


СК Беларусі адмаўляецца ад ўзбуджэнні крымінальных спраў


СК Беларусі пачаў рассылаць адмовы ва ўзбуджэнні крымінальных спраў па факце катаванняў і збіцця мірных дэманстрантаў.

 


"Фальсіфікацыі выяўленыя на кожным трэцім участку"


Платформы "Голас", "Зубр" і "Сумленныя людзі" прадстаўляюць кароткую версію справаздачы з доказамі парушэнняў і ўкідаў на выбарах 9 жніўня.

"Фальсіфікацыі выяўленыя на кожным трэцім участку з тых, якія апублікавалі выніковыя пратаколы. Галасы за Лукашку падробленыя двойчы: спачатку ўчастковым камісіямі, а потым і на ўзроўні ЦВК. Толькі знойдзеных парушэнняў — больш за 6,5 тысяч. Гэта сур'ёзная падстава прызнаць выбары несапраўднымі і правесці новыя", — гаворыцца ў заяве.

 

Каля пад'езда Ніны Багінскай


Каля пад'езда Ніны Багінскай 2 буса з нумарамі таксі, у яе кватэры бачна святло ліхтарыка, як быццам нешта шукаюць.

Зараз нейкую жанчыну ці дзяўчыну сілавікі падвялі да аднаго бусу, але не з пад?езда, а з другога боку і стаяць каля буса размаўляюць.

Нам пішуць, што ў двары, дзе жыве Ніна Багінская, затрымалі яшчэ адну дзяўчыну ў кароткай шэрай куртцы, светлыя доўгія валасы.


"Белсат", 5 лістапада 2020 р.

 


СК Беларусі высіавіў абвінавачанні дваім адмінам Telegram-канау NEXTA


Следчы камітэт Беларусі выкаціў дваім адмінам сеткі тг-каналаў NEXTA абвінавачанні па двух крымінальных артыкулах. Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў і арганізацыі дзеянняў якія груба парушаюць грамадскі парадак. Таксама іх падазраюць у распальванні варажнечы.

 


У раёне Кастрычніцкай плошчы затрыманыя прынамсі тры чалавекі

 

Менск. У раёне Кастрычніцкай плошчы, дзе скончыўся Марш людзей з інваліднасцю, затрыманыя прынамсі тры чалавекі. Гэта дзве пакуль што невядомыя дзяўчыны, якія суправаджалі ўдзельнікаў марша, і Ілля Дабратвор, які працаваў на ім у якасці журналіста.


"Эўрарадыё", 5 лістапада 2020 р.

 

 

Едут штрейкбрехеры.
84 работника госпредприятий присоединились к забастовке


Всё больше рабочих официально присоединяются к стачке, сообщил БелаПАН председатель Белорусского независимого профсоюза Максим Позняков.

— Люди постепенно присоединяются к стачке, как на "Гродно Азоте", так и на "Беларуськалии". С каждым днём количество людей, вступивших официально в стачку, растёт. На БМЗ на вчерашний день семь человек вступили в стачку, на "Гродно Азоте" — 17, "Беларуськалии" — около 60 человек, — рассказал Позняков.

По его словам, сложно спрогнозировать, сколько людей присоединится к стачке, но тенденция роста очевидна.

— На "Беларуськалии" произошёл несчастный случай со смертельным исходом. Это тоже может стать толчком для многих работников предприятия, — считает председатель профсоюза.

По его словам, для замены работников на "Гродно Азоте" привезли 2партию штрейкбрехеров".

— По информации оттуда, их заселили в одном из санаториев, кормят, их охраняет милиция, закупили для них портативные видеокамеры, чтобы они записывали, как люди работают. Предлагают работникам "Гродно Азота" их стажировать, многие ищут способ, как от этого отказаться, — отметил профсоюзный лидер.

Он заметил, что в основном те, кто приехал подменять городенских работников, люди, которые "попались на крючок" к нанимателям других предприятий. Например, есть люди с "Полимира", у которых угроза непродления контракта в предпенсионный возраст, кто-то попался на проходной с небольшим превышением промилле алкоголя.

— Идейных штрейкбрехеров немного. И, скорее всего, они будут заняты на вспомогательных работах, потому что допускать людей без опыта к такому оборудованию — это самоубийство и преступление чистейшей воды, может привести к серьёзной катастрофе и аварии, — считает Позняков.

Как сообщалось, работники ряда предприятий ещё в августе начали объявлять забастовки, требуя отменить итоги президентских выборов. Они также требовали прекратить насилие над протестующими, освободить политзаключенных и участников мирных акций, признать все постановления и приговоры, вынесенные в их отношении, необоснованными и незаконными.

26 октября в Беларуси была объявлена общенациональная забастовка в связи с невыполнением требований ультиматума, выдвинутого 13 октября экс-кандидатом в президенты Светланой Тихановской: отставка Лукашки, прекращение насилия и освобождение политзаключённых.


"Беларуская навіны", 5 лістапада 2020 р.

 

 

К стачке присоединился рабочий БМЗ


Жлобин, БМЗ. Ещё один рабочий БМЗ присоединился к стачке!  Это уже девятый — Дмитрий Сафонов.

 

 

Ещё один работник "Беларуськалия" присоединился сегодня к стачке


Я, Фалей Вадим Александрович, являюсь работником ОАО "Беларуськалий" СОФ 4. Вступаю в стачку и поддерживаю требования стачкома. То, что творится в нашей стране, перешло все границы. 

Законы работают только во благо одного человека, чтобы удержаться у власти. Я хочу, чтобы мои дети жили в стране, где можно свободно выражать свое мнение и отстаивать свои права. На сегодняшний день у нас это всё отобрали.  

Все боятся за материальные ценности, потерять работу. И с этой мыслью продолжают делать вид, что ничего не происходит, а в курилках шептаться как всё плохо. 

Мне тоже есть что терять. Но потерять совесть и быть рабом куда хуже. Если мы сейчас простим насилие, то оно к нам будет применяться ещё чаще. Это войдёт в привычку. Я не хочу,чтобы моим трудом финансировался режим, где не ценят и не слышат собственный народ. Не нужно ждать, что кто-то за тебя сделает перемены, начни с себя.

 


"Летучий хор" исполнил "Магутны Божа" в ТЦ "Силуэт"


— В последние дни происходят задержания музыкантов: инструменталистов, певцов, дирижёров. Но песня не стихает. Этот голос уже никому не украсть и не заставить замолчать. Это поёт Менск!


Telegram-канал "Баста", 6 лістападу 2020 р.

 


Вуліца — гэта ўлада


Ідзі прэч! Выпускай! Выбары!

"З вуліцай ніхто дамаўляцца не будзе". Гэтую фразу я прачытала ў нядаўнім інтэрв'ю чалавека, які надоечы выйшаў з СІЗА. Сутнасць простая, хоць ёй апошнім часам часта ўбіраюць у розныя словы, каб надаць глыбокі сэнс. Але надаваць няма чаго, таму ў выніку ўсё адно атрымліваецца адна і тая ж выснова: вуліца нелегітымная, перамовы магчымыя толькі з сур'ёзнымі структурамі. Структуры ж могуць самапрызначацца як хочаце і называцца ўсялякімі словамі і абрэвіятурамі. Галоўнае — бюракратыя vs бюракратыя. Калі з аднаго боку дарадцы і міністры, то з другога павінны быць такія ж. Гэтыя людзі могуць абмяркоўваць будучыню краіны, вуліца ж павінна заставацца там, дзе ёй самае месца.

Усё гэта мы ўжо шмат разоў чулі. У розных выразах і інтанацыях. З рознай ступенню страху і фанабэрыстасці. Адны называлі нас маргіналамі. Іншыя — Плошчай. Трэція — вуліцай. Тыя, другія і трэція былі зусім не аднадумцамі, а часам і ворагамі. Але ў поглядах на тых, хто выходзіць на плошчу, іх погляды часта таямнічым чынам супадалі: тыя, што на вуліцы, — маргіналы. Хай стаяць на плошчах, хай ходзяць па праспектах — адны іх будуць у думках падтрымліваць, іншыя разганяць вадамётамі і дубінкамі, але ўспрымаць і тыя, і іншыя будуць прыкладна аднолькава.

Напраўду ўсё зусім па-іншаму. У Беларусі цяпер страшны дэфіцыт легітымнасці. Законнай улады ў краіне няма — ні выканаўчай, ні заканадаўчай. Ніякай, няхай нават раённай або сельскай, легітымнага дэпутата з ліхтаром не адшукаеш. Пра судовую ўладу наогул прамаўчым. Увогуле, усе галіны згнілі і рассыпаліся, і нічога, акрамя попелу і смуроду, у гэтых галінах не знойдзеш, як ні старайся. Так што адзіным легітымным суб'ектам улады стала вуліца. Як бы гэта ні засмучала тых, хто звык да суб'ектаў у гальштукаў і за сталоў з таблічкамі — на жаль, рэальнасць нашага часу нечаканая для ўсяго свету. Сённяшняя беларуская ўлада — гэта вуліца. І толькі з ёй усялякі іншы суб'ект можа весці перамовы. Акрамя вуліцы, ніхто ў Беларусі не ўпаўнаважаны казаць ад імя народа.

А вуліца ўжо сфармавала сваю позву для перамоў. Трэба ўсяго толькі пачуць, што яна кажа: "Ідзі прэч! Выпускай! Выбары!" Коратка і ёміста. Усё астатняе, усе надзвычай дасціпныя плакаты і лозунгі — толькі варыяцыі. Пунктаў усяго тры. Нічога іншага беларускі народ, прадстаўлены вуліцай, абмяркоўваць не мае намеру — прынамсі, да выканання гэтых трох пунктаў. І ўжо дакладна — не змены Канстытуцыі.

Адстаўны тыран спрабуе, як заўсёды, збочыць, некуды ў запляваны калідорчык, якім даўно ніхто не карыстаецца, і прымусіць людзей усур'ёз абмяркоўваць канстытуцыйныя змены, якія павінны ўвесці ўсіх нас у такую бездань эйфарыі, з якой мы, з ягонага плану, ужо не вынырнем. Што можа быць выдатней, здавалася б, чым вяртанне ў Канстытуцыю двух прэзідэнцкіх тэрмінаў замест знака бясконцасці? А ўся рэч у тым, што ўсе змены ён, як раней, выкарыстоўвае ва ўласных мэтах простым і надзейным метадам: "абнуліцца", як ужо рабіў гэта ў 1996 роке. Два рока свайго тады яшчэ законнага прэзідэнцтва ён проста змахнуў са стала, пачаўшы з нуля разам з новай перакручанай Канстытуцыяй. Таму ўсе канстытуцыйныя рэформы мы з вамі будзем абмяркоўваць ужо самі, пасля таго як будуць выкананы тры нашыя ўмовы. Усё астатняе ўвогуле не абмяркоўваецца.

Так што адзіная легітымная старана перамоў з кім хочаце — вуліца. І гэта не абстракцыя. Мы з вамі можам сфармаваць хоць дэлегацыю, хоць часовую адміністрацыю, хоць кааліцыйны ўрад. Парады раённых барыкад, дэпутаты ад двароў і мікрараёнаў, дэлегаты страйкамаў — хіба мала? "Пацягнем" перамовы ўсялякага ўзроўню, ды і краіну таксама. Галоўнае — не сысці ў бессэнсоўную дэмагогію, не заблытацца ў слізкае багавінні бюракратычных глупстваў, не ўпусціць перамогу дзеля сумнеўнага часовага спакою, не паддацца шматслоўным лозунгаў, якія распускаюць сутнасць хутчэй кіслаты.

Вуліца паспяхова справілася з першай хваляй каранавіруса, забяспечыўшы шпіталі сродкамі індывідуальнай аховы і стварыўшы сетку дапамогі пажылым суседзям, а зараз змагаецца з другой. Вуліца вызваляе з турмаў, двары збіраюцца на штрафы суседзям, раённыя чаты каардынуюць дастаўку людзей дадому пасля акцый. Суседзі збіраюцца калонамі перад акцыямі, каб ніхто не дабіраўся да месца збору адзін і не рызыкаваў. Даглядаюць дзяцей, выгульваюць суседскіх сабак, друкуюць улёткі, прыбіраюць у дварах. Вулічная ўлада прывяла ў парадак нашы гарады і стварыла такую сістэму ўзаемадапамогі, якую ўжо не расстраляць гумовымі кулямі і не разагнаць вадамётамі.

Чуеце, што кажа вуліца? Дзвюхсоттысячная менская вуліца разам з вуліцамі іншых гарадоў зліваюцца ў мільённы хор: "Ідзі прэч! Вы-пус-кай! Вы-ба-ры!" Усяго тры словы, кожнае з трох складоў. Лёгка запомніць. Немагчыма заблытацца. Вуліца — гэта мы. Тры словы — гэта будучыня. Галоўная каштоўнасць — наша краіна. Усё астатняе — спам.


Ірына Халіп

 


Пасля нападу на кватэру Ніны Багінскай у сеціве з'явіліся звесткі менскага АМАПу


Кібер-партызаны выкрылі карнікаў.

Беларускія кібер-партызаны апублікавалі асабістыя звесткі байцоў менскага АМАПу.

"У кватэру да Ніны Багінскай уламіліся АМАПаўцы. Нагадваем, што ў кожнага злачыннага дзеяння слабавікоў цяпер ёсць наступствы.

Выкладваем частку шарагоўцаў АМАПу м. Менска, якія ўдзельнічалі ў разгонах людзей на вуліцах 9–12 жніўня.

Пакуль толькі імёны. Астатнія звесткі дапоўнім пасля апрацоўкі інфармацыі.

Краіна павінна і будзе ведаць сваіх "герояў", — пішуць кібер-партызаны.

 


Вечная память!


Вчера беларусы не только прощались с пересидентом. Акция памяти от жителей менской Степянки. 


Александр Тарайковский,

Никита Кривцов,
Александр Вихор,
Артём Поруков,
Геннадий Шутов,
Денис Кузнецов,

Александр Будницкий.

Вечная память!

 


Евросоюз ввёл персональные санкции против Лукашки


2 октября Евросоюз ввёл санкции против 40 беларусских чиновников и старших офицеров МВД, КГБ, членов ЦИК, бывшего генерального прокурора. Сегодня список был расширен, в него добавили ещё 15 чиновников.

Новые имена в списке:

Александр Лукашка
Виктор Лукашка — помощник узурпатора по национальной безопасности
Игорь Сергеенко — глава администрации узурпатора
Иван Тертель — председатель КГБ
Роман Мельник — начальник Главного управления охраны правопорядка и профилактики МВД
Иван Носкевич — председатель Следственного комитета
Алексей Волков — бывший первый заместитель председателя Следственного комитета, ныне председатель Государственного комитета судебных экспертиз
Сергей Аземша — заместитель председателя Следственного комитета
Андрей Смаль — заместитель председателя Следственного комитета
Андрей Павлюченко — руководитель Оперативно-аналитического центра при Лукашки
Игорь Бузовский — заместитель министра информации
Наталья Эйсмонт — пресс-секретарь узурпатора
Сергей Зубков — командир группы "Альфа" (спецназ)
Андрей Равков — бывший государственный секретарь Совета Безопасности
Пётр Миклашевич — председатель Конституционного суда.

 


У Горадні кіраўніцтва прызнала факт масавага сыходу міліцыі са службы


Людзі звальняюцца праз свае палітычныя погляды.

З гарадзенскай міліцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў "праз свае погляды" пастанавілі звольніцца 19 чалавек, пра гэта ў інтэрв'ю газеце "На страже" расказаў кіраўнік УУС Гарадзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі.

Паводле ягоных словаў, згаданыя міліцыянты "не пагадзіліся выконваць пастаўленыя задачы".

Сіняўскі абвесціў, каб усе, хто не хоча прадаўжаць службу, пісалі рапарты "аб звальненні са згоды бакоў".

 

 

Рэжым лопне імгненна


Супраць серыйнага злодзея ва ўладзе дзейнічае наймагутнейшы чыннік.

Пра гэта лідар грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь", экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў заявіў у інтэрв'ю "Форуму свабоднай Расеі", каментуючы актуальную сітуацыю ў Беларусі:

— Лукашка спрабуе ўтрымаць уладу толькі сілавымі метадамі, у яго больш ужо нічога ў арсенале не засталося...

А на нашым баку — народныя пратэсты, у якіх выяўляецца ўсё больш цікавых момантаў. Усе пласты грамадства, усе прафесійныя ўжо ўцягнутыя ў пратэст — гэта наглядна відаць.

З боку серыйнага злачынцы Лукашэнкі ідуць дзеянні, якія паказваюць, што ён перапалоханы дашчэнту. Супраць яго дзейнічае наймагутнейшы чыннік: увесь народ Беларусі. Ён ужо нават і не кіраўнік.

Другі наймацнейшы чыннік — гэта эканоміка. Ён і раней не мог з ёй нічога зрабіць, а цяпер — тым больш, таму што страйк ідзе і набывае новыя формы.

Расколіны (у сістэме ўлады — рэд.) ідуць і будуць ісці яшчэ больш. А з боку людзей адначасова з пратэстамі ідзе пошук новых форм уздзеяння на гэты рэжым і на адхіленне Лукашкі ад улады.

— Колькі яшчэ можа доўжыцца гэтая сітуацыя?

— На мой погляд, яна скончыцца імгненна. Беларускі супраціў выспяваў доўга, але ён стаў такім магутным, што сёння за ім з захапленнем і салідарнасцю назірае ўвесь свет.

Тое ж самае адбываецца і ў нетрах гэтага рэжыму: паступова там нешта адколваецца, ідуць расколіны па збане, унутры якога сядзіць Лукашка з апрычнікамі — ён лопне імгненна.


"Хартыя’97%", 6 лістападу 2020 р.

 


У Менску затрымалі каля 10 жанчын,

якія сабраліся на акцыю ў падтрымку Ніны Багінскай


У Менску затрымалі каля 10 жанчын, якія прыйшлі да месца збору пратэставай акцыі ў сквэры на вуліцы Пуліхава, перадае ТАСС.

Усяго сабраліся каля 20 жанчын. Іх пільнавалі каля 5 мікрааўтобусаў з амапаўцамі.

У ГУУС Менгарвыканкаму ТАСС пацьвердзілі, што каля 10 жанчын даставілі ў тэрытарыяльныя РУУС "для разбору".

Жанчыны вырашылі сабрацца пасьля ператрусу ў кватэры Ніны Багінскай вечарам 5 лістапада. "Сёньня Ніна — заўтра любая з нас", — напісалі яны.

5 лістапада ў кватэры 73-рочнай Багінскай правялі ператрус, а ў двары ейнага дому затрымалі тых, хто прыйшоў яе падтрымаць.

 

 

У БДМУ пачалі аднаўляць адлічаных студэнтаў


На мінулым тыдні з БДМУ адлічылі 21 студэнта. На гэтым тыдні большасьць зь іх аднавілі, піша Tut.by са спасылкай на ананімных студэнтаў-мэдыкаў. У прэс-службе БДМУ паабяцалі пракамэнтаваць сытуацыю пазьней.

Дакладнай лічбы, колькі студэнтаў аднавілі, суразмоўцы Tut.by ня ведаюць. Адныя кажуць "больш 10", іншыя — 17.

— Аб тым, што мяне адлічваюць, я даведалася 28 кастрычніка. Тады ж у выконваючага абавязкі дэкана падпісалі загад аб адлічэньні і з тых пор не хадзіла на пары, — распавядае студэнтка лячэбнага факультэта Яна. — Учора мне патэлефанаваў намесьнік дэкана і папрасіў прыйсьці на размову. Падчас размовы мне сказалі, што мяне аднаўляюць. Дакладней так: мне паведамілі, што мяне не адлічылі. Наколькі я разумею, пра той загад можна забыцца. Ніякіх копій папер аб адлічэньні нам ня выдавалі.


"Радыё Свабода", 6 лістападу 2020 р.

 

Замминистра МВД Казакевич выступил в МГЛУ с новыми скетчами


Насиловики продолжают безуспешные попытки тушить пожар бензином. Вместо того, чтобы покаяться и подать в отставку, один из главных виновников избиений и пыток ездит по университетам и нагло врёт в лицо студентам. С собой он взял верного пресс-секретаря Чемоданову. На встрече они рассказали, что:

Девушки, заявлявшие об изнасилованиях карателями — это профессиональные проститутки, и ни одного случая изнасилования не доказано.
А мужчины по законодательству, между прочим, вообще не могут быть изнасилованы. Так что и проблемы не существует.
В принципе, во всём виноваты СМИ и наркоманы.
Лукашка избран законно. А демонстранты развязали "уличную войну"! "Как так: 26 лет спокойствия и вдруг — уличная война?!", — недоумевал гестаповец, отдававший приказы стрелять в мирных людей.
"В США могут применить оружие и газ, а у нас это невозможно", — без комментариев. Студенты просто рассмеялись при этих словах.

Как стало известно, одну из студенток потом отвели в сторону, чтобы узнать, что тут смешного. Смешного действительно ничего нет. Смешны только их попытки навешать лапшу на уши людям, которые видели всё собственными глазами. 

По итогу студенты самовольно начали покидать помещение, не дождавшись конца встречи. Ждём новых концертов выездной бригады унылых ментов.


Telegram-канал НЕХТА Live, 6 лістападу 2020 р.

 


В МВД заявляют, что нашли инженера, который сливал данные омоновцев


Пресс-служба МВД сообщает, что задержан инженер, который якобы "сливал" данные силовиков в интернет.

"На 35-летнего менчанина вышли оперативники ГУБОПиК. Мужчина работает инженером в телекоммуникационной компании и имеет доступ к паспортным данным, адресам и телефонам абонентов", — пишет пресс-секретарь МВД Ольга Чемодан ("Фантан") в своёи телеграм-канале.

По её словам, несколько месяцев назад с инженером "связался в мессенджере неизвестный и попросил предоставить данные людей, фамилии которых он пришлёт. За услугу менчанину пообещали вознаграждение".

За два месяца инженер якобы установил и передал персональные данные 60 человек: милиционеров (в основном столичного ОМОНа), руководства следственного комитета, других госорганов, а также членов их семей.

"Следователи дали правовую оценку действиям задержанного и возбудили уголовное дело за пособничество в приготовлении к насилию и угрозам применения насилия в отношении сотрудников органов внутренних дел и их близких в целях воспрепятствования законной деятельности", — сообщает Чемодан. 

На канале МВД опубликован видео-комментарий задержанного человека. 

Напомним, ещё одного сотрудника госпредприятия задержали за "сливы" в конце октября.


"Дев Бай Медиа", 6 лістападу 2020 р.

 

 

Затрыманых учора ў двары дома Ніны Багінскай караюць "суткамі"


Па нашай інфармацыі, людзей, затрыманых учора ў двары дома Ніны Багінскай падчас ператруса ў яе, караюць суткамі арышту.

Па розных падліках, было затрымана ад 10 да 20 чалавек. Яны прыйшлі да пад'езда Багінскай, калі даведаліся, што ў кватэру "маці беларускай рэвалюцыі" ўварваліся сілавікі.

 


Эдуарду Пальчысу афіцыйна прад'явілі абвінавачанне


Эдуарду Пальчысу, які дагэтуль застаецца пад вартай, афіцыйна прад'явілі абвінавачанне па частцы першай артыкула 293 Крымінальнага кодэксу "Аб масавых беспарадках". Пакаранне да 15 рокаў пазбаўлення волі.


"Эўрарадыё", 6 лістападу 2020 р.

 


МУС: Затрыманая яшчэ адна адмінистратарка тэлеграм-канала "Водители 97"


"На 38-летнюю жительницу столицы вышли сотрудники ГУБОПиК МВД. Минчанка пользовалась различными никами (основной "Победа"), под которыми размещала в мессенджере призывы к деструктивным действиям, направленным на гибель и травмирование людей, повреждение сооружений, магистралей, средств сообщения и другого имущества", — сцвярджае МУС.

МУС змяшчае таксама відэа з "прызнаннямі".

Гэты тэлеграм-канал і чат выкарыстоўвалі аўтамабілісты для арганізацыі акцый пратэсту супраць фальсіфікацый і беззаконня.


"Наша Ніва", 6 лістападу 2020 р.

 

 

Затрыманых музыкаў пакаралі арыштамі


Бас-гітарыста Dee Tree Піліпа Петчанку асудзілі на 12 дзён;
Гітарыста фольк-гурта Vuraj Івана Арцімовіча — на 7 дзён;
Артыстам Беларускай дзяржаўнай філярмоніі Аляксандру Сердзюкову і Дзянісу Іванову — 15 сутак;
Вакалісту гурта "Мутнаевока" Яўгену Змушко — 15 сутак.

 


Сёньня ў Менску мусіў прайсьці марш мэдыкаў


Пачатак шэсьця анансавалі на 12:00 ад 1 месцкага клінічнага шпіталю. Паркоўка каля лякарні зараз выглядае так [усьцяж забітая аўтазакамі ды мікрааўтобусамі карнікаў].

Карнікі затрымалі каля 20 мэдыкаў, піша @belxalat Перад затрыманьнямі мэдыкі станавіліся ў счэпку.

На гэтым відэа бачна, як некалькі дзясяткаў мэдыкаў сталі на прыступках каля першага клінічнага шпіталя, да іх пад’ехалі цёмнага колеру бусікі, людзей пачалі хапаць сілавікі і адводзіць у машыны.

Затрыманых мэдыкаў адвозяць  і перасаджваюць у аўтазакі. Іх прыкладна за гадзіну да акцыі паставілі на паркоўку каля Акадэміі навук.

Аўтазакі зьвезьлі ўсіх затрыманых мэдыкаў. Паводле ацэнкі нашаеа карэспандэнта, затрымалі 20-30 чалавек.

Большасьць бусаў разьехаліся. Вярнуўся белы аўтазак. Таксама на паркоўцы стаяць 4 зялёныя аўтазакі і адзін жоўты аўтобус.

 

***


У сьпісе "Вясны" ўжо 51 мэдык, затрыманы сёньня ў Менску. Яны знаходзяцца ў Першамайскім і Ленініскім РУУС.

Таксама праваабарончаму цэнтру вядомыя прозьвішчы 5 чалавек, затрыманых на "Жаночым маршы".

 

 

"У некаторых групах 90% студэнтаў гатовыя пратэставаць"


Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт стаў адным з цэнтраў студэнцкіх і выкладчыцкіх пратэстаў ад пачатку верасьня. Адна з супрацоўніц МДЛУ расказала, што адбываецца пасьля звальненьня і арышту адной з актыўных удзельніц пратэстаў выкладчыцы Натальлі Дулінай.

 


Кропкавыя затрыманьні на праспэкце Незалежнасьці


Кропкавыя затрыманьні на праспэкце каля мэтро Кастрычніцкая. Відавочца кажа, што мужчына проста стаяў і паліў цыгарэту, калі да яго падышлі карнікі.

На праспэкце Незалежнасьці працягваюцца кропкавыя затрыманьні жанчын з кветкамі. Затрымалі трох жанчын, якія сталі з кветкамі каля мосту празь Сьвіслач.

На 14:40 у сьпісе "Вясны" 36 чалавек, якіх затрымалі на маршы мэдыкаў і жаночым дэмаршы.

 


Вясковых настаўнікаў з Магілёўшчыны звольнілі пасьля страйку і відэазвароту


Адміністрацыя школы аграгарадку Добрая (Горацкі раён) звольніла настаўнікаў Натальлю і Аляксандра Крушавых, якія ня выйшлі на працу ў дзень агульнанацыянальнага страйку, а пасьля запісалі відэазварот супраць перасьледу студэнтаў і выкладчыкаў.

 


Яшчэ двое рабочых далучыліся да страйку на "Беларуськаліі"


57 працаўнікоў "Беларуськалію" далучыліся да страйку, паведаміў страйкам прадпрыемства.

— За 5 і 6 лістапада да нас далучыліся горнарабочы Юрый Хацяновіч і брыгадзір сьлесараў Вадзім Фалей, — сказалі 7 лістапада ў страйкаме.

Большасьць рабочых, якія далучыліся да страйку, былі звольненыя.

Сябра страйкаму "Беларуськалію" Аляксандар Курбан сказаў Свабодзе, што страйкам падтрымала Сьвятлана Ціханоўская.

— 5 лістапада нам званіла Сьвятлана Ціханоўская. Размова была па гучнай сувязі, усе чулі яе словы пра падтрымку нас, цікавілася, чым дапамагчы. Гаварылі хвілін 40, — паведаміў Аляксандар Курбан.


"Радыё Свабода", 7 лістападу 2020 р.

 


У Менску кропкава затрымліваюць жанчын з кветкамі


На праспекце Незалежнасці ў Менску кропкава затрымліваюць жанчын з кветкамі. Сілавікі ў чорным выскокваюць з бусаў і вядуць жанчын з кветкамі туды. Наш карэспандэнт быў сведкам некалькіх такіх затрыманняў.

Жаночыя гулянні з кветкамі праходзілі ў Менску паўтара месяца. Затрыманні на іх праходзяць упершыню.

 

 

Сёння ў Менску затрымалі як мінімум 60 медыкаў


Паводле ўдакладненых звестак правабаронцаў, сёння каля 1-й лякарні Менска затрымалі як мінімум 60 медыкаў.

Сусветныя СМІ паведамляюць пра затрыманне 60 медыкаў і 14 жанчын з кветкамі ў Менску ў 91-ы дзень пратэстаў. А мікрараёны сталіцы ладзяць хвалю салідарнасці з дактарамі.

 

Медуніверсітэт абверг інфармацыю аб аднаўленні адлічаных студэнтаў


Рэктарат універсітэта абвяргае інфармацыю аб "аднаўленні студэнтаў, якія груба парушылі адукацыйны працэс", гаворыцца ў паведамленні на сайце ВНУ.

Рэктарат Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ажыццяўляе дэталёвае вывучэнне ўсіх абставінаў і прычын, якія заахвоцілі некаторых студэнтаў парушыць адукацыйны працэс ва ўстанове адукацыі, сказана ў паведамленні адміністрацыі.

Адміністрацыя БДМУ заявіла, што "ў адпаведнасці з устаноўленым заканадаўствам, па выніках аналізу сітуацыі ў дачыненні да кожнага студэнта, які правініўся, будуць прыняты меры дысцыплінарнага ўздзеяння".

У паведамленні сказана што, "інфармацыя, размешчаная на некаторых інтэрнэт-рэсурсах, з'яўляецца фэйкам. Рэктарат універсітэта на сёння абвяргае інфармацыю аб аднаўленні тых студэнтаў, якія груба парушылі адукацыйны працэс".

Нагадаем, на мінулым тыдні з медуніверсітэта, паводле саміх студэнтаў, адлічылі 21 чалавека. На гэтым тыдні, паведамілі навучэнцы, большасць з іх вярнуліся на пары. Іх выклікалі на размову ў ВНУ, дзе паведамлялі, што яны не былі адлічаныя. Адміністрацыя БДМУ ніяк не каментавала сітуацыю.

 

 

Сёння затрымалі журналістаў-фрылансераў Дар'ю Чульцову і Алеся Сіліча


Іх тры гадзіны трымалі ў клетцы Партызанскага РУУС.

— Мне здаецца, што гэтая клетка, яна нібы для крымінальнікаў. У нас забралі ўсе асабістыя рэчы. У Дар'і — нават матузкі на ботах. Ужо рыхтаваліся да Акрэсціна, — распавядае Алесь Сіліч.

У выніку іх адпусцілі, але папярэдне склаўшы чатыры пратаколы, не сказаўшы паводле якіх артыкулаў. 

Таксама ў Алеся забралі аўтамабіль, каб праверыць, ці не знаходзіцца ён ва ўгоне.

 

 

Затрыманьні 7 лістапада — апошнія звесткі


Паводле ўдакладненых звестак правабаронцаў, сёння каля 1-й лякарні Менска затрымалі як мінімум 60 медыкаў. А на праспекце Незалежнасці затрымалі не менш за 33 жанчыны, што гулялі з кветкамі ці лісцем.


"Наша Ніва", 7 лістападу 2020 р.

 


Адлічаных студэнтаў БДМУ ўсё ж аднавілі ва ўніверсітэце


Вось якая інфармацыя паступіла да нас ад студэнткі менскага медуніверсітэту:

— Адлічаных студэнтаў БДМУ ўсё ж аднавілі ва ўніверсітэце. Салідарнасць 216 выкладчыкаў і мноства студэнтаў, якія падпісаліся пад петыцыяй, дала плён. Гэта добры знак, — кажа яна.

 

Адна з адлічаных студэнтак меду распавяла нам, што адлічаныя студэнты пісалі хадайніцтва.

— Наўпрост нібыта не выбачаліся, але пісалі, што хочуць быць лекарамі, вучыцца і ўсё ў такім стылі. Але калі іх затрымаюць недзе або застукаюць на акцыях пратэсту — другая вымова і адлічэнне, — кажа нашая крыніца. 

Як стала вядома рэдакцыі, не ўсім адлічаным студэнтам прапанавалі аднавіцца. Паводле нашых крыніцаў, ва ўніверсітэце аднавілі 17 асобаў.

 


На праспекце Незалежнасці затрымаліваюць людзей


У Менску проста так затрымалі дзяўчыну.

— Просто взяли человека. Она шла со мной с листочками.

У Менску на праспекце Незалежнасці затрымалі групу людзей. Яны не мелі аніякай сімволікі, не выкрыквалі лозунгаў.

 


Мінімум 33 медыкі затрыманыя сёння ў Менску ля 1-й лякарні


Частка затрыманых сёння медыкаў знаходзяцца ў Першамайскім РУУСе, частка — у Ленінскім.

Вядомыя прозвішчы 35 затрыманых лекараў.

З Першамайскага РУУС на хуткай забралі медыка Святлану Чарных. Яна паспела перадаць, што ў РУУСе знаходзяцца 52 чалавекі.

Пад такія абавязкі аб яўцы [на суд] медыкаў выпускаюць з міліцыі. На іх складаюць пратаколы па 23.34 КаАП, але вырашылі не трымаць за кратамі да суда.

 

Некаторых затрыманых медыкаў вязуць на Акрэсціна.

 

 

На старонцы БДМУ з’явілася афіцыйнае абвяржэнне навінаў
пра аднаўленне адлічаных студэнтаў 


"У адпаведнасці з устаноўленым заканадаўствам, па выніках аналізу сітуацыі ў дачыненні да кожнага студэнта, які правініўся, будуць прыняты меры дысцыплінарнага ўздзеяння. У той жа час паведамляем, што інфармацыя, размешчаная на некаторых інтэрнэт-рэсурсах, з'яўляецца фейкам. Рэктарат універсітэту на сённяшні дзень абвяргае інфармацыю аб аднаўленні тых студэнтаў, якія груба парушылі адукацыйны працэс".

Аднак адлічаныя студэнты сцвярджаюць у размове з нашым карэспандэнтамі, што некаторых студэнтаў аднавілі. Пры ўмове напісання хадайніцтва.

 


Звольнілі кіраўніка 2-ой змены 23-ай пажарнай часткі


Стала вядома, што звольнілі кіраўніка 2-ой змены 23-ай пажарнай часткі на Каменнай горцы. Яны ўсёй зменаю адмовіліся здымаць бчб-сцягі.

 

 

Арыштавалі гурт "Рэха"


Толькі што пасля канцэрту ў двары на Каменнай горцы арыштавалі гурт "Рэха" разам з ягоным лідарам Андрусём Такіндангам. Музыкаў забралі проста з таксі.

"Некалькі бусаў з чорнымі сілавікамі заблакавалі машыну "Яндэкс.таксі". Увесь гурт забралі", — пішуць гледачы.


"Белсат", 7 лістападу 2020 р.

 

"Сыходзь!" на дзіцячае пляцоўцы 


Надпіс "Сыходзь!" з'явілася на дзіцячае пляцоўцы ведамаснага будынку на вул. Астрожскіх, у якім пражываюць працаўнікі Сьледчага камітэту.

Нагадаем, "Сыходзь!" — адзін з галоўных лёзунгаў агульнанацыянальнага пратэсту ў Беларусі.


"Хартыя’97%", 7 лістападу 2020 р.

 


Сабраліся сваякі затрыманых лекараў


Менск. Каля Першамайскага РУУС на вуліцы Бялінскага сабраліся сваякі затрыманых лекараў. Частку з іх трымаюць тут, частку — у Ленінскім РУУС.

Жыхары навакольных дамоў частуюць тых, хто прыйшоў, гарбатай.

Па звестках праваабаронцаў, на ранішнім мітынгу было затрымана ад 30 да 40 медыкаў, дадзеныя ўдакладняюцца.

 


У кавярню O'Petit зноў прыйшлі з праверкаю


Менск. Кавярня O'Petit ледзь паспела адкрыцца пасля "выпраўлення парушэнняў", якія знайшла санстанцыя, а ў яе ўжо прыйшлі МНСнікі.

Гэта тая самая кавярня, дзверы ў якой разбіў дручком начальнік мінскага ГУБАЗіК. 26 кастрычніка, як і шмат якія іншыя месцы, O'Petit страйкавала, пасля чаго на яе пасыпаліся праверкі.

 


"У паслугах абаронцы не маю патрэбы"


Менск. Пад вось такія абавязацельствы аб яўцы медыкаў выпускаюць з міліцыі. Іх вырашылі не трымаць за кратамі да суда.

У дакуменце звяртае на сябе ўвагу фраза "У паслугах абаронцы не маю патрэбы". Можа, адразу дапісалі б і "Віну прызнаю ў поўным аб'ёме"?

 

 

Затрыманы джазмэн Павел Аракелян


Менск. У Малінаўцы пасля дваровага канцэрту затрыманы Павел Аракелян. Са словаў сястры музыкі Алены, гэта здарылася каля 19:30: невядомыя выцягнулі Паўла з машыны і звезлі на шэрым бусе. Цяпер вядомы джазмен знаходзіцца ў Маскоўскім РАУСе.

Сілавікі працягваюць паляванне на музыкаў, якое пачалі на мінулым тыдні. Але, як кажуць, песню не задушыш, не заб'еш, нават калі ўсіх музыкаў пасадзіць на Акрэсціна.


"Эўрарадыё", 7 лістападу 2020 р.

 

 

"Марш народаўладзьдзя".

Што адбываецца ў Беларусі на 92-і дзень пратэстаў


Коратка

Карнікі ня далі правесьці паўнавартасны "Марш народаўладзьдзя" ў Менску. АМАП і іншыя карныя структуры жорстка затрымлівалі людзей у цэнтры места, блякавалі і акружалі групы дэманстрантаў, каб ня даць ім аб’яднацца ў большыя калёны.

Масавыя пратэсты супраць рэжыму Лукашкі праходзяць у Менску трынаццаць нядзеляў запар. Прыхільнікі перамен працягваюць патрабаваць адстаўкі Лукашкі і правядзеньня новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама адказнасьці за зьбіваньне і катаваньне мірных дэманстрантаў.

10:27 У Менску мабільны інтэрнэт зьнік а 10-й раніцы. У нядзелю 8 лістапада ў Менску, як ужо звычайна, апэратары мабільнай сувязі "абмежавалі" доступ да мабільнага інтэрнэту.

На практыцы гэта значыць, што інтэрнэтам на вуліцы скарыстацца немагчыма.

Доступ да інтэрнэту вяртаюць па сканчэньні шматтысячных маршаў.

Абмежаваць доступ патрабуюць "упаўнаважаныя дзяржаўныя органы".

10:28 У цэнтар сталіцы "традыцыйна" сьцягваюць вайсковую і спэцтэхніку.

11:11 Крамы ў цэнтры Менску зноў не працуюць. Гандлёва-забаўляльны цэнтр Galleria Minsk 8 лістапада працуе паводле зьмененага графіку: з 17-й гадзіны. Прычыны тэхнічныя, паведамляе адміністрацыя. Так заўжды адбываецца падчас маршаў пратэсту.

11:16 На будынках у Менску зноў зьявіліся бел-чырвона-белыя сьцягі. На вуліцы Прытыцкага вывесілі сьцяг даўжынёй у 17 паверхаў.

Раней, 18 кастрычніка, гіганцкі сьцяг вывесілі на шматпавярховіку ў жыльлёвым комплексе "Каскад" — ён быў даўжынёй у 22 паверхі.

11:31 Менскі мэтрапалітэн зачыніў "у мэтах бясьпекі" станцыі "Кастрычніцкая/Купалаўская", "Плошча Перамогі", "Няміга" і "Фрунзэнская", а таксама ўпершыню — усе станцыі адкрытай учора трэцяй лініі.

11:35 Кастрычніцкую плошчу ў Менску ачапілі.

11:53 Акцыя пад нацыянальнымі сьцягамі ў Горадні.

11:59 У Менску перакрываюць чаканае месца збору ўдзельнікаў маршу. Ланцуг карнікаў перакрыў ходнік на вуліцы Леніна ад плошчы Свабоды да праспэкта Незалежнасьці.

12:17 Менск. На вуліцы Леніна пачаліся першыя затрыманьні.

12:18 У Горадні такая атмасфэра: на Савецкай вуліцы ўключылі даволі гучна дзіўную музыку. Па вуліцы ўжо ходзяць карнікі, а ўва ўсім цэнтры места расстаўленыя аўтазакі.

12:22 Менск. Трох хлапцоў завялі ў аўтазак. Адзін зь іх у чырвонай куртцы. У раёне ратушы шмат АМАПу, аўтазакі. Людзі зьбіраюцца на Нямізе і каля Катэдральнага касьцёлу. АМАП таксама стаіць пад мостам церазь Нямігу.

Тым часам людзі ідуць у бок стэлы невялікімі групамі. Насупраць "Галерэі" шэраг аўтамабіляў карнікаў. АМАП перагарадзіў ходнікі, не дае людзям прайсьці да стэлы. У раёне Нямігі каля тысячы ўдзельнікаў Маршу.

12:27 Менск. Каля дому №1 на праспэкце Пераможцаў затрыманьні. Затрымліваюць карнікі ў цывільным зь зялёнымі павязкамі на руках.

Насупраць "Галерэі" шэраг аўтамабіляў карнікаў. АМАП перагарадзіў ходнікі, не дае людзям прайсьці да стэлы. У раёне Нямігі каля тысячы ўдзельнікаў Маршу.

12:35 Менск. Нягледзячы на затрыманьні і вялікую колькасьць карнікаў, людзі групамі працягваюць рух да стэлы. Быў хапун каля "Тэхнабанку" на Пераможцаў, а таксама паміж Палацам спорту і манежам.

12:49 У Гомлі пачаліся паасобныя затрыманьні. Цэнтар места традыцыйна ачапілі карнікі, якія стаяць на перакрыжаваньнях вуліцы Савецкай. А 8-й раніцы карнікі затрымалі валянтэрку Насту Сасыкбаеву. Яе пратрымалі каля трох гадзін у Цэнтральным РАУС і адпусьцілі. Каля 12:30 карнікі спынілі на вуліцы Савецкай Дзяніса Масальскага. Знайшоўшы ў яго бел-чырвона-белы сьцяг, маладога чалавека затрымалі.

12:55 Менск. Насупраць стэлы на схіле каля гатэлю "Плянэта" некалькі тысяч чалавек. Шмат сьцягоў. Каля стэлы турнікет, вайсковыя машыны з музыкай і ланцуг вайскоўцаў. Рух на скрыжаваньні не перакрыты. На падыходах да стэлы працягваюцца паасобныя затрыманьні.

13:06 Менск. Жорсткія затрыманьні на Нямізе і праспэкце Пераможцаў.

13:09 Менск. Вялікая частка людзей ад стэлы рухаецца ў кірунку вуліцы Ціміразева. Удзельнікі заўважаюць, што цяпер праз мэгафон гучыць новы тэкст ад карнікаў. Зьмест паведамленьня прыблізна такі (не даслоўна): "Ня будзьце эгаістамі. Будзьце ўдзячныя беларускай дзяржаве і працавітаму беларускаму народу за тое, што маеце. Не перагароджвайце вуліцы. Тысячы грамадзян і гасьцей сталіцы хочуць паглядзець на прыгажосьць беларускай сталіцы, але ня маюць магчымасці, бо стаяць у корках".

Аўтамабілі карнікаў паехалі па Машэрава наперад у бок Ціміразева, зьявілася больш карнікаў каля стэлы. Магчыма, людзей хочуць узяць у аблогу.

13:22 Менск. Сфармавалася калёна ў некалькі тысяч чалавек, якая спачатку рушыла ў бок Ціміразева. Але АМАП перакрыў Машэрава ў раёне Заслаўскай, людзі пайшлі назад. На мосьце церазь Сьвіслач таксама стаіць АМАП. З калёны людзі пакуль разышліся групамі ў розныя бакі.

13:30 Менск. Карнвікі атачылі раён каля стэлы. Людзі сыходзяць як могуць, нават пералазячы цераз плот.

13:38 Менск. Частка людзей рушыла па Машэрава ў бок вуліцы Багдановіча.

Тым часам карнікі перакрылі Машэрава ля мосту цераз Сьвіслач, каля "Банку разьвіцьця".

13:40 Менск. Карнікі разагналі людзей у раёне мэтро "Маладзёжная".

13:42 Каля стэлы амаль не засталося людзей. На схіле каля "Плянэты" была "зачыстка", забіралі таксама журналістаў. Каля стэлы збольшага людзі разышліся.

13:46 Некалькі тысяч ідуць па Багдановіча ў бок Нямігі.

13:51 Зноў хапун на скрыжаваньні праспэкту Пераможцаў з вуліцай Мельнікайце. Закрылі гіпэрмаркет "Карона" на вуліцы Кальварыйскай, дзе зьбіраліся пратэстоўцы, перадаюць нашы чытачы. Цяпер карнікі ў чорнай форме і з карабінамі аглядаюць рэчы ўсіх, хто застаўся каля крамы, шмат каго затрымліваюць.

Каля стэлы стаіць вялізная калёна АМАП, аўтазакі, "хуткая дапамога". Тым часам найвялікшая калёна ідзе вуліцай Багдановіча ў раёне "Белай вежы".

14:06 Карнікі перакрылі вуліцу Багдановіча перад Нямігай, калёна рушыла да Опэрнага тэатру.

14:11 Як затрымлівалі ў цэнтры Менску.

14:15 Каля Опэрнага тэатру разагналі дэманстрантаў.

14:21 Праваабаронцам "Вясны" ўжо вядомыя імёны 72 затрыманых у Менску і яшчэ 6 чалавек у іншых местах.

14:33 Як паведамляе Белсат, на вуліцы Старажоўскай карнікі затрымалі каля 30 пратэстоўцаў.

14:37 Невялікая група людзей ходзіць па праспэкту Пераможцаў, скандуючы "Верым, можам, пераможам!".

14:38 Вось так затрымлівалі людзей на Кальварыйскай.

14:42 На Нямізе каля "Гандлёвага дому на Нямізе" карнікі ганяюцца за людзьмі, затрымалі некалькі чалавек. Пасьля гэтага карнікі спрабавалі ўвайсьці ў ГЦ "Няміга 3".

14:45 Некалькі дзясяткаў чалавек дайшлі да мэтро "Пушкінская".

14:51 Магілёў. Карнікі ачапілі цэнтральную частку гораду, улучна з плошчай Леніна. Міліцыянты патрулююць прылеглыя сквэры, а таксама пешаходную вуліцу Ленінскую. Сёньня вуліца амаль бязьлюдная. Рэдкія мінакі ў гутарках з сарказмам адзначаюць, што "цяпер карнікі выйшлі пратэставаць".

14:56 На Нямізе надалей затрымліваюць асобных людзей.

14:58 Нам паведамляюць, што людзі групамі разышліся па месьце, трымаюць сьцягі, шыхтуюцца ў кароткія ланцугі ўздоўж вуліц. Такія ланцугі заўважаныя на Нямізе, каля "Белай Вежы", Камароўкі, на Прытыцкага.

15:02 Горадня. А 12-й гадзіне ў цэнтры пачалі актыўна хадзіць людзі. Бліжэй да 14:30 на галоўных вуліцах людзей амаль не засталося — ходзяць невялікімі групамі і толькі пераміргваюцца паміж сабой.

Частка карнікоў зьехала, але ў цэнтры па-ранейшаму стаяць аўтазакі і аўтобусы з АМАПам. Папярэдне вядома пра аднаго затрыманага раварыста.

15:04 На Нямізе сабраліся людзі, іх няшмат, пачаўся "хапун". Ходзяць карнікі са зброяй, пачалі затрымліваць нават жанчын. Іншыя жанчыны спрабуюць адбіць людзей.

15:09 У Віцебску затрымалі маці палітвязьня Паўла Севярынца, актывістку Тацяну Севярынец. Разам зь ёй затрымалі журналістку тэлеканалу "Белсат" Алену Шабуню, паведамляе "Белсат". Яны ішлі па вуліцы Леніна, людзі ў форме перагарадзілі ім дарогу і пасадзілі ў машыну.

15:12 Праваабаронцам "Вясны" цяпер вядомыя імёны больш як 200 затрыманых у сувязі з акцыямі пратэсту, большасьць зь іх затрымалі ў Менску. Сьпіс дапаўняецца.

Сёньня ў Менску былі затрыманыя вядомыя беларускія спартоўцы — сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 року ў дзесяцібор'і Андрэй Краўчанка і шматразовы чэмпіён Беларусі па кікбоксінгу і тайскім боксе Іван Ганін. Паводле дадзеных Tut.by, людзі ў чорным проста дасталі спартоўцаў з машын на стаянцы непадалёк ад Нацыянальнай школы прыгажосьці.

15:18 Відавочцы паведамляюць пра стрэлы на Мельнікайце, там цяпер машыны "хуткай".

Супольнасьць мэдыкаў "Белыя халаты" паведамляе, што відавочцы здарэньня на вуліцы Мельнікайце ў Менску чулі стрэл. Можа быць паранены адзін чалавек, яго абступілі некалькі сілавікоў. На месцы здарэньня ўжо тры "хуткія".

"Хуткая" ўсё ж забрала чалавека на Мельнікайце. Мэдыкі не зьяжджалі зь месца каля 15 хвілін. Датуль там ужо стаялі дзьве падобныя да "хуткай дапамогі" машыны, але зь іх ніхто аказаць дапамогу мужчыну ня выйшаў.

15:26 На Пушкінскай пачаўся "хапун".

15:35 На Нямізе працягваюцца затрыманьні, ля інтэрнату БДУІР сілавікі разагналі калёну дэманстрантаў. У раёне Нямігі працягваюць затрымліваць людзей. Аднаго раварыста схапілі, яго ровар адвялі карнікі.

Калёну дэманстрантаў карнікі разагналі на вуліцы Якуба Коласа ля інтэрнату БДУІР, паведамляе "Наша Ніва".

15:38 У Менску затрымалі фотажурналістаў Сьвятаслава Зоркага, Віктара Талочку і Яна Аўсеюшкіна. Сьвятаслава затрымалі ля стэлы, Віктара — на Нямізе, Яна — каля ГЦ "Галерэя", паведамляе БАЖ са спасылкай на калегаў.

15:51 У розных раёнах Менску працягваюцца затрыманьні. Затрыманьні людзей адбыліся ў раёне мэтро "Пушкінская", а таксама ў процілеглым канцы места, на вуліцы Багдановіча насупраць парку Дружбы Народаў, паведамляе "Наша Ніва".

Надалей захопліваюць людзей на Нямізе. Там, сярод іншых, затрымалі трох мэдыкаў з каманды Беларускага Чырвонага крыжа.

Tut.by паведамляе пра затрыманьні ў раёне гандлёвага цэнтру "Рыга".

16:00 Карнікі здымаюць ачапленьне з праспэкту Пераможцаў.

16:08 Як карнікі затрымлівалі людзей на Нямізе.

16:09 Карнікі пад’ехалі да людзей на вуліцы Багдановіча, затрымалі некалькі чалавек, у тым ліку і мужчыну, які стаяў у двары.

16:13 Праваабаронцам "Вясны" вядомыя прозьвішчы ўжо больш як 300 затрыманых падчас акцыяў пратэсту 8 кастрычніка (большасьць зь іх затрымалі ў Менску). Сьпіс дапаўняецца.

Таксама ў сьпісе затрыманых "Вясны" мадэль Вольга Хіжынкова, "Міс Беларусь — 2008".

16:22 У Менску на вуліцы Куйбышава непадалёку ад Камароўкі затрымалі журналіста Арцёма Ляву, паведамляе "Белсат".

16:23 Усе станцыі менскага мэтро адкрылі, мэтро працуе ў штатным рэжыме. Пяць гадзінаў таму закрылі цэнтральныя станцыі, у тым ліку запушчаную толькі ўчора трэцюю лінію.

16:43 Каля менскай ратушы зноў затрымалі лекарку Ірыну Маркелаву. Яе ўжо затрымлівалі на акцыі салідарнасьці з мэдыкамі 2 лістапада. Яе муж, лекар Зьміцер Маркелаў, адбывае пакараньне на Акрэсьціна. Яны выхоўваюць 8-рочнага сына.

16:47 У Ваўкавыску затрымалі каля 10 чалавек. Чытач з Ваўкавыску расказвае: там у 12:20 пачаўся хапун, затрымалі і адвезьлі ў РАУС 10 чалавек (ён быў у іх ліку) — астатнія ўцяклі. Упершыню на затрыманых не складалі пратаколы.

16:52 У Менску запрацаваў мабільны інтэрнэт. Мабільны апэратар А1 паведамляе, што на 16:45 праца мабільнага інтэрнэту ў Менску адноўлена ў поўным аб'ёме.

16:58 Затрыманьні ў Менску: карнікі цягнулі ў аўтазак пажылога мужчыну, ударылі жанчыну

17:19 Некаторых затрыманых з РУУС забіраюць машыны хуткай дапамогі.

З Маскоўскага РУУС хуткая забрала моцна пабітага хлопца: паводле валянтэраў, у яго, магчыма, зламаныя нос і нага, ёсьць сьляды дручкоў на сьпіне.

Зь Першамайскага РУУС забралі хлопца, які пасьля затрыманьня кульгае.

17:28 "Ніводнае РУУС не вывешвае сьпісы затрыманых!" Пра гэта паведамляюць валянтэры тэлеграм-каналу "Списки задержанных" і заклікаюць сваякоў і знаёмых затрыманых тэлефанаваць і пад’яжджаць да РУУС, каб высьветліць, дзе яны.

19:09 Праваабаронцы "Вясны" паведамляюць прозьвішчы ўжо больш чым 500 затрыманых на мірных акцыях пратэсту 8 лістапада ў Беларусі. Сьпіс дапаўняецца.

Tut.by апублікаваў відэа, на якім затрыманых паставілі да сьценкі ў дворыку Савецкага РУУС.

 

19:37 Відавочцы паведамляюць, што калёна вайсковай тэхнікі выехала з Уручча ў бок цэнтру. @glazacentr піша, што ў калёне 10 тэнтаваных грузавікоў, 2 вадамёты, 2 аўтазакі і каля 10 бусаў.

 

 

Карнікі жорстка разагналі "Марш народаўладзьдзя" ў Менску.

Сотні затрыманых

 

Сотні мірных дэманстрантаў затрымалі ў Менску і іншых местах Беларусі падчас традыцыйнага нядзельнага маршу прыхільнікаў пераменаў. Праваабаронцы паведамляюць пра больш чым 440 затрыманых.

Сьцісла

Карнікі зноў ня далі правесьці паўнавартасны марш у Менску.
Другую нядзелю запар людзей на нядзельныя маршы выходзіць меней, чым раней.
Нідзе ў рэгіёнах масавых вулічных акцыяў зноў не было.
Людзей у цэнтры места жорстка затрымлівалі, блякавалі, акружалі групы дэманстрантаў, каб ня даць ім аб’яднацца ў большыя калёны.
Дэманстрантам удалося прынамсі двойчы сфармаваць калёны па некалькі тысяч чалавек і выйсьці на праезную частку — каля стэлы "Менск — места-герой" і на вуліцы Багдановіча.
Шматлікія відэа засьведчылі беспадстаўны гвалт карнікаў над мірнымі пратэстоўцамі. Сілу ўжывалі і да старых людзей, і да жанчын.
Чарговая акцыя пратэсту называлася "Марш народаўладзьдзя". У Менску яе ўдзельнікі спрабавалі сабрацца каля месцкай ратушы, але ім гэта не ўдалося.

Канцэнтрацыя карнікаў сёньня была асабліва высокай — ёсьць інфармацыя, што іх зьвезьлі ў сталіцу зь іншых местаў.

Любыя спробы пратэстоўцаў сабрацца ў розных пунктах места сутыкаліся з жорсткімі затрыманьнямі.

Тым ня менш дэманстрантам удалося прынамсі двойчы сфармаваць калёны па некалькі тысяч чалавек і выйсьці на праезную частку — каля стэлы "Менск — места-герой" і на вуліцы Багдановіча. Аднак у абодвух выпадках пратэстоўцаў разагналі. Праспэкты і вуліцы, якімі ішлі дэманстранты, а таксама бліжэйшыя двары ачапілі карнікі, затрыманьні адбываліся ў розных месцах.

Паасобныя адвольныя затрыманьні ішлі ў Менску і пасьля таго, як сілавікі ачысьцілі цэнтар места ад дэманстрантаў. Супрацоўнікі АМАП, ГУБАЗіК, ДАІ і іншых карных службаў ганяліся за людзьмі ня толькі па вуліцах, але і ў гандлёвых цэнтрах — у наведнікаў правяралі рэчы на наяўнасьць бел-чырвона-белых сьцягоў.

На вуліцы Мельнікайце адбылося надзвычайнае здарэньне, падрабязнасьці якога пакуль невядомыя. У тэлеграм-каналах зьявіліся фота і відэа, як непрытомны мужчына ляжыць на зямлі ў акружэньні карнікаў. Мужчыну паклалі на насілкі і павезьлі на машыне хуткай дапамогі.

Праваабаронцы паведамляюць пра больш чым 440 затрыманых (на 18:00) у Менску, Бабруйску, Віцебску, Гомлі, Ляхавічах.

Сярод затрыманых у сталіцы — дзесяціборац і срэбны мэдаліст Алімпіяды-2008 Андрэй Краўчанка, шматразовы чэмпіён Беларусі ў тайскім боксе і кікбоксінгу Іван Ганін, фотамадэль і "Міс Беларусь" 2008 року Вольга Хіжынкова, актор Аляксандар Ждановіч, які грае Маляваныча ў "Калыханцы".

У ліку затрыманых былі і журналісты: карэспандэнт БелаПАН Ян Аўсеюшкін, Арцём Лява, фотажурналісты Сьвятаслаў Зоркі (пазьней адпусьцілі) і Віктар Талочка. У Віцебску затрымалі журналістку Алену Шабуню.

Сёньняшняя нядзельная акцыя стала трынаццатай пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня. Прыхільнікі пераменаў ува ўсёй Беларусі надалей патрабуюць адстаўкі Лукашкі, новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама адказнасьці за пабіцьцё і катаваньні мірных дэманстрантаў.

 


Ужо больш за 500 затрыманых на "Маршы народаўладзьдзя", — праваабаронцы


8 лістапада ў Беларусі адбываюцца акцыі пратэсту, названыя "Маршам народаўладзьдзя".

Карнікі перашкаджаюць людзям сабрацца і праводзяць затрыманьні. Першыя паасобныя затрыманьні ў Менску пачаліся ўжо апоўдні.

На 18:45 Праваабарончы цэнтар "Вясна" сабраў прозьвішчы больш за 500 затрыманых у Менску на "Маршы народаўладзьдзя", а таксама ў іншых местах Беларусі. У менскай міліцыі агенцтву РИА "Новости" пацьвердзілі затрыманьне "каля 10 чалавек" для разбору ў сувязі зь несанкцыянаванымі акцыямі.

 

 

На 22:00 паведамляюць прозьвішчы 745 затрыманых


Праваабаронцы "Вясны" на 22:00 паведамляюць прозьвішчы 745 затрыманых 8 лістапада, а валянтэры @spiski_okrestina сабралі прозьвішчы больш чым тысячы затрыманых.


"Радыё Свабода", 8 лістападу 2020 р.

 


"Па ўсім цэнтры Менска гулялі людзі"


Сённяшні "Марш народаўладдзя" ператварыўся ў акцыю.

Чытачка Telegram-канала "Баста!" падзялілася ўражаннямі ад сённяшняй акцыі пратэсту.

— Кіроўцы і пешаходы віталі адзін аднаго. Па ўсім цэнтры места людзі гулялі невялікімі групамі, кіроўцы іх віталі характэрнымі гудкамі. Яны паказвалі адзін аднаму знак V.

Кальварыйская, Раманаўская слабада, Дзяржынскага, Няміга, Куйбышава, Машэрава, Багдановіча — усе, хто не змог сабрацца ў калону або здолеў выратавацца ад хапуна, шпацыравалі па цэнтры. Некаторыя з бел-чырвона-белымі стужкамі на руках, — распавяла чытачка Telegram-канала.

 


Лукашкіны фашысты збівалі людзей сталага веку


Нічога святога.

Падчас "Марша народаўладдзя", які сёння прайшоў у Менску, лукашкіны бандыты не шкадавалі нават паджылых людзей. Іх білі дубінкамі, нагамі, а каля Нямігі супрацоўнік АМАП ударыў паджылую жанчыну па твары.

Безумоўна, такія відэа стануць доваднай базай падчас працэсаў супраць рэжыму Лукашкі і ягоных памагатых. Не забудзем, не даруем.

 

Менчукі выгналі бандытаў Карпянкова з "Макдональдса"


Лукашыстам далі адпор.

"Белсат" апублікаваў відэа, дзе супрацоўнікі ГУБАЗіК зайшлі ў менскую рэстарацыю сеткі "Макдональдс". Аднак менчукі выгналі бандытаў Карпянкова з установы.

 


Вырадак у чорным ударыў безабароннага чалавека нагой у галаву


Трыбунал чакае.

Сёння ў Менску і іншых местах Беларусі праходзіць Марш народаўладдзя.

Падчас аднаго з затрыманняў сілавік ударыў мужчыну нагой у галаву. Пры гэтым затрыманы ніяк не супраціўляўся, паведамляе тэлеграм-канал vybory_smotri.

 


"У Лукашкі хутка скончацца грошы, і чым ён тады будзе плаціць карнікам?"


Што адбываецца ў Баранавічах 8 лістапада.

Прайшло амаль тры месяцы пасьля "выбараў", але пратэстныя акцыі ды нядзельныя маршы ў краіне не цішэюць.

У Баранавічах у гэты раз месьцічы, ня згодныя з вынікамі "выбараў", зьбіраліся ля гандлёвага цэнтру ў Паўночным мікрараёне. Да 14:15 там знаходзілася група людзей — каля 10 чалавек. У іх не было ні сьцягоў, ні плякатаў. Людзі перагаворваліся паміж сабою.

На аўтастаянцы "стаіўся" аўтобус карнікоў з завешанымі філіжанкамі на вокнах. Неўзабаве зь яго выйшлі і людзі.

— І ў цэнтры шмат міліцыя, і тут. Такое пачуцьцё, што ў месьце ваеннае становішча, — заўважыла адна з жанчын.

А адна з бабуль-пенсіянерак, якая выйшла з крамы, убачыўшы людзей у форме ды масках, яна не стрымалася:

— Збегліся, як татары. Што ім тут патрэбна?

Каля 15:00 да гандлёвага цэнтру пад'ехаў аўтазак і яшчэ адзін аўтобус.

Група месьцічаў выправілася да аўтобуснага прыпынку, каб паехаць у цэнтр Баранавічаў. Адзін з аўтобусаў карнікоў таксама пакінуў аўтастаянку. За ім рушыў услед і аўтамабіль ДАІ.

Мінакі незадаволеныя, што цэнтральная плошча зноў перакрытая турнікетамі, што "вакол людзі ў балаклавах". Адзін з мужчын нават выказаўся з нагоды таго, што ў "Лукашкі хутка скончацца грошы, і чым ён тады будзе плаціць карнікам".

— Паглядзім, на чыім баку яны тады будуць, — дадаў ён.

Яшчэ адзін мінак — мужчына ва ўзросьце — які назіраў за дзеяннямі карнікоў, не вытрымаў:

— Можна падумаць, што ў краіне больш праблем няма, акрамя як хадзіць і затрымліваць моладзь, якая ходзіць па вуліцах.

 


"Годзе карміць забойцаў!": Мазыр выйшаў на акцыю


Telegram-канал "Баста!" апублікаваў фота з Мазыра, дзе сёння таксама пратэставалі. На фота мы бачым людзей з плакатам: "Годзе карміць забойцаў!".

"Не забывайце, што корм карнікам аплачваем мы! Пара спыніцца", — адзначае Telegram-канал.

 


Жодзіна таксама выйшла на акцыю пратэсту


Людзі пратэстуюць не толькі ў Менску.

Як паведамляе Telegram-канал "Баста!", сёння ў Жодзіне адбылася акцыя пратэсту. Людзі выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі.

"Жодзіна не здаецца і стаіць на сваім! Жыве Беларусь!", — пішуць удзельнікі акцыі.

 

Жыхары Смаргоні выйшлі на "Марш народаўладдзя"


Людзі ідуць па месце з бел-чырвона-белымі балонікамі. Жыхары Смаргоні выйшлі на Марш народаўладдзя з бел-чырвона-белымі балонікамі.

 


Пружаны выйшлі на "Марш народаўладдзя"


Як піша Telegram-канал NEXTA, Пружаны таксама выйшлі на Марш народаўладдзя. "Разам пераможам!" — піша Telegram-канал.

 

 

Парафіяне Петрапаўлаўскага сабора выгналі бандыта Карпянкова


Карнік з бандфарміраванні завадатара ГУБАЗіК Мікалая Карпянкова забег у Петрапаўлаўскі сабор, спрабуючы збіць верніка.

З крыкамі "Сатана!" і "Д'ябал!" карніка выгналі парафіяне.

Відэа апублікаваў Telegram-канал НЕХТА Live.

 

 

Лукашысты затрымалі сёння больш за 700 чалавек


Рэжым прусака напалоханы пратэстамі.

8 лістапада ў ходзе акцый пратэсту ў Менску ды рэгіёнах затрымана больш за 700 чалавек, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Паводле інфармацыі валанцёраў, якія вядуць телеграм-канал "Спісы затрыманых (Жодзіна + Акрэсціна + Баранавічы)", у міліцыю дастаўлена не менш 737 чалавек.

Гэта самыя масавыя затрыманні на нядзельных выступах грамадзян супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх "выбараў" і гвалту за апошнія два месяцы. Паводле звестак МУС, 1 лістапада было затрымана каля 300 чалавек, 25 кастрычніка — 523, 18 кастрычніка — 280, 11 кастрычніка — 713, 4 кастрычніка — 317, 27 верасня — 350, 20 верасня — 442, 13 верасня — 774.


"Хартыя’97%", 8 лістападу 2020 р.

 


Што адбылося на Мельнікайце, дзе медыкі аказвалі дапамогу чалавеку


Вось, што паведаміў чытач:

"К колонне автозаков, автобусов и бусов на Мельникайте, напротив гимназии №29, подъехала машина "скорой помощи". Из неё выгрузили человека, не подававшего признаков жизни.

Группа карателей окружила носилки и привезённого, пострадавший лежал на тротуаре неподвижно. Затем каратели снялись, машина "скорой помощи" осталась. Водитель не стал вступать в подробные разговоры, сказал, что человек жив, у него снимают кардиограмму.

По словам очевидцев, человек в возрасте около 40-50 лет преследовался карателями, бежал довольно вяло, после захвата и заламывания рук обмяк и упал".

 

 

Асноўнае на гэты момант


Некалькі соцень дэманстрантаў былі затрыманыя ў Мінску пры спробе правесці "Марш народаўладдзя". Дэманстрантаў у цэнтры былі тысячы, але сілавікі не далі ім сабрацца ў адным месцы.

Тэлеграм-каналы заклікалі сабрацца каля Ратушы, але ўсе вуліцы вакол былі заблакаваныя карнікамі, якія хапалі людзей на падыходах.

Патэнцыйных дэманстрантаў блакавалі або затрымлівалі на Нямізе, праспекце Пераможцаў, вуліцах Мельнікайце, Гвардзейскай, Старажоўскай.

На Нямізе ля "Бургер Кінга" сілавікі паклалі на ўваходзе ў свой бусік беларускі нацыянальны сцяг і топчуць яго. Такое сілавікі практыкавалі і раней, прымушаючы затрыманых дэманстрантаў наступаць на сцяг.

Тым не менш, некалькі тысяч людзей сабраліся насупраць Стэлы і паспрабавалі выйсці на праспект Машэрава. Супраць іх высунуліся сотні карнікаў у форме з вадамётам.

Тады калона паспрабавала сабрацца на рагу Кальварыйскай і Цэткін. Іх таксама разагнала.

Яшчэ адна калона з некалькіх тысяч чалавек сабралася за некалькі кіламетраў ад Кальварыйскай, каля Белай Вежы, і рушыла па вуліцы Багдановіча ў бок Нямігі.

Тактыка сілавікоў сёння была такая. Байцы Унутраных войскаў у экіпіроўцы стаялі ў кардонах на вуліцах. А, меркавана, супрацоўнікі ГУБАЗіКа і афіцэры Сіл спецыяльных аперацый Мінабароны ў цывільным з дубінкамі ладзілі аблавы ў дварах і скверах. Акрамя таго, па цэнтральных вуліцах ездзілі канвоі АМАПа, па дзясятку бусікаў у калоне, і высаджваліся ў месцах канцэнтрацыі людзей.

З затрыманымі мірнымі дэманстрантамі абыходзяцца жорстка, нібы яны злачынцы. Кладуць на зямлю, б'юць дубінкамі ў бусіку.

Чытачы паведамляюць пра затрыманні і пагоні на Каменнай Горцы і ў Серабранцы, у Сухараве каля "Максімуса", ля метро "Пушкінская" і "Спартыўная", на праспекце Дзяржынскага, 122, а таксама ва Уруччы. 

У Савецкім РУУС загрузілі чалавек 7 у аўтазак, астатнія працягваюць стаяць ў двары. Гэта працягваецца больш за 5 гадзін.

Дакладная лічба затрыманых стане вядомая заўтра. Па ацэнцы нашых карэспандэнтаў, гэты лік, як і ў мінулыя выхадныя, зноў ідзе на сотні толькі ў Менску. Ёсць затрыманыя таксама ў Ляхавічах (Берасцейская вобласць), Берасці, Гомлі.

Менчукі прынеслі сёння ўвечары дзясяткі букетаў на мемарыял Тарайкоўскага на "Пушкінскай". Кветкі ляжаць на нацыянальным сцягу.

Па вуліцах Менска ездзяць мікрааўтобусы з людзьмі ў балаклавах. Такія бусы былі заўважаныя ля "Максімуса" ў Сухараве, дзе адбыліся затрыманні, а таксама каля метро "Пушкінская", метро "Партызанская", метро "Грушаўка", каля "Арэна Сіці", каля "Тытана", у Лебядзіным і Малінаўцы.

Зноў хапун на "Пушкінскай" ля мемарыялу Тарайкоўскага, хіба ўжо трэці сёння. Чытачы пішуць, што спачатку там было два ціхары, якія сышлі, а пасля вярнуліся з "сябрамі".

Перад затрыманнямі з "Пушкінскай" пагналі ціхароў, якія скралі сцяг. Тыя выбеглі проста на праезную частку пад колы машын.

Нягледзячы на шматлікія налёты, у Менску працягваюцца невялікія лакальныя акцыі пратэсту.

Дэманстранты спрабавалі сабрацца і ў цэнтрах некаторых іншых местаў Беларусі, але, у адрозненне ад таго, што назіралася ў жніўні або 25 кастрычніка, там сёння колькасць дэманстрантаў была невялікая.

БТ расказвае, што мытнікі за два тыдні перахапілі ў міжнародных пасылках 1000 бел-чырвона-белых сцягоў. У сюжэце не тлумачыцца, на якой падставе гэтыя рэчы былі канфіскаваныя. "Часам не да законаў".  

 


Сёння людзі спрабавалі сабрацца ў Ваўкавыску


"В 12:20 на нашей площади начался хапун перед акцией. Задержали и отвезли в РОВД 10 человек, остальные разбежались. Впервые обошлось без протоколов, сам недавно оттуда вышел", — паведаміў чытач.

 

 

Праваабаронцы сабралі імёны 1042 затрыманых 8 лістапада


Дакладная колькасць забраных пакуль невядомая.

Сярод затрыманых у нядзелю прызёр Алімпіяды лёгкаатлет Андрэй Краўчанка; Маляваныч з "Калыханкі" Аляксандр Ждановіч; Міхаіл Карпук — калі не поўны цёзка (імя і імя па бацьку супадаюць), то кіраўнік кафедры матэматыкі Ліцэя БДУ, трэнер рэспубліканскіх каманд па матэматыцы; адзіны ў краіне спецыяліст па сераднявечнай лаціне, 66-рочны кандыдат філалагічных навук Аляксандр Жлутка; "Міс Беларусь" Вольга Хіжынкова. А ўчора, нагадаем, былі затрыманыя 60 медыкаў.

Сярод затрыманых у нядзелю — вядомы беларускі тэатральны актор і рэжысёр Юрый Дзівакоў-Душэўскі.


"Наша Ніва", 8 лістападу 2020 р.

 

Карнікі-вайскоўцы начуюць у сваіх грузавіках?


У тэнтаваным грузавіку для перавозкі вайскоўцаў замест сядзенняў... ложкі! Падобна да таго, што іх зусім заганялі — даводзіцца начаваць у машынах.

 

 

На машыне карнікаў у Менску наісана "Бабруйск"


Менск. Сімвалічнае відэа — спецназаўцы складаюць свае шчыты. Каб яны ім болей не спатрэбіліся.

UPD: слухач заўважыў, што на аўтамабілі, у які грузяць шчыты, напісана "Бабруйск". Падобна да таго, што 8 лістапада ў Менск сапраўды звезлі сілавікоў з усёй Беларусі.

 


Сумная статыстыка 8 лістапада


906 прозвішчаў у спісе затрыманых 8 лістапада на акцыях пратэсту, які складаюць праваабаронцы з "Вясны". 1050 прозвішчаў у спісах, якія складаюць валанцёры. Апошні раз сілавікі так лютавалі 11 жніўня.

885 чалавек трапілі ў рукі байцоў АМАП, ГУБАЗіК і спецназа (так, сёння на пратэстоўцаў кінулі спецназ) у Менску. Таксама людзей затрымлівалі ў Бабруйску, Бярозе, Віцебску, Гомлі, Горадне, Ляхавічах, Магілёве, Полацку.

Як мінімум 12 разоў у менскія аддзяленні міліцыі па затрыманых прыязжалі машыны хуткай дапамогі.


"Эўрарадыё", 8 лістападу 2020 р.

 

 

Некаторых затрыманых з РУУС забіраюць машыны хуткай дапамогі


З Маскоўскага РУУС хуткая забрала моцна збітага хлопца: паводле валанцёраў, у яго, хутчэй за ўсё, зламаны нос і нага, ёсць сляды дубінак на спіне.

У Першамайскага РУУС забралі хлопца, які пасля затрымання кульгае.

 


Мужчыну, якога забрала хуткая на Мельнікайтэ,
даставілі ў вайсковы шпіталь


Раней паведамлялася, што днём на вул. Мельнікайтэ былі чутны стрэлы, пасля чаго некалькі карнікаў пачалі круціцца вакол нерухомага чалавека. Яго забрала хуткая. ТГ-канал медыкаў "Белыя халаты" выказваў меркаванне, што магчыма выкарыстоўвалася агнястрэльная зброя.

Цяпер канал піша, што адпраўка пацярпелага ў вайсковы шпіталь выклікае падазрэнне:

"Чаму цывільнага даставілі ў вайсковы шпіталь? Можна толькі выказаць здагадку, што сапраўдную прычыну траўмы спрабуюць схаваць".

 


Карнікі сёння зноў ездзілі на "хуткіх"


Карнікі сёння зноў выкарыстоўвалі машыны медычнай службы для перамяшчэння па месце, паведамляе ТГ-канал "Белыя халаты".

 

У цэнтр Менску зноў сцягваецца спецтэхніка карнікаў


Паведамляецца, што за Палацам спорту ўжо стаяць вадамёты і грузавікі з карнікамі — агулам каля 10 машынаў, піша @motolkohelp.

Раней тэлеграм-каналы распаўсюдзілі заклікі а 20-й пачынаць збірацца ў сваіх раёнах, а потым рухацца ў бок цэнтру места.

 


Менчукі пачалі збірацца ў сваіх раёнах на вечаровыя пратэсты


Жыхары вуліц Захарава і Пуліхава заспявалі "Муры" ў падтрымку затрыманых музыкаў.

У Сухараве, каля ГЦ "Максімус", пачалі збірацца людзі. Але прыехалі два буса з карнікамі і пачаліся затрыманні.

Чытачы паведамляюць, што на перакрыжаванні вуліц Шаранговіча і Акадэміка Федарава карнікі ў балаклавах затрымалі хлопца, які проста пераходзіў дарогу па "зебры".

Кропкавыя затрыманні адбыліся ля метро "Пушкінская" і "Спартыўная".

Затрыманні ў мікрараёне Лебядзіны.

Чытачы паведамляюць, што ў Серабранцы працуюць байцы ГУБАЗіКу: затрыманыя мінімум 7 чалавек.

 


У Баранавічах людзі сабраліся на традыцыйнае чаяваньне


Ў Баранавічах у мікрараёне Бараўкі людзі сабраліся на традыцыйнае чаяваньне ў 20:00, але сустрэча была разагнаная супрацоўнікамі міліцыі ў раёне 21:00, адзін чалавек з ужываньнем сілы затрыманы. У адказ жыхары раёну знялі відэазварот да карнікаў.


"Белсат", 8 лістападу 2020 р.

 


Што пасьля шэсьцяў?


У сярэдзіне жніўня было дзьве магчымасьці сустрэць восень без Лукашкі.

Гэта выкарыстаньне 300-тысячным шэсьцем сілавога варыянту, аднак ён каштаваў бы дзясяткаў ахвяраў з абодвух бакоў. Такі спосаб для беларускага грамадзтва непрымальны: пратэстоўцы ясна заявілі пра мірны характар выступаў.

Другі варыянт — агульнанацыянальны страйк. Спыненьне флягманаў вытворчасьці і каляпс транспартнай сыстэмы, сярод іншага, пацягнуў бы адыход ад Лукашкі кіруючай эліты. На карысьць таго, што апошняе ўжо пачыналася, сьведчаць паводзіны тагачаснага гарадзенскага кіраўніцтва (мітынг пратэстоўцаў трансьляваўся па тэлебачаньні) і выступ дырэктара МЗКТ (ён прызнаў паразу Лукашкі). Але агульнанацыянальны страйк не адбыўся, з розных прычынаў.

Але была яшчэ і падтрымка Лукашкі Пуйлом; безь яе Аляксандар Рыгоравіч бясспрэчна сустракаў бы залатую восень на Рублёўцы ці ў Дубаях, ці нават і ў Менску, але зусім не ў палацы незалежнасьці. Беларускаму грамадзтву яшчэ давядзецца ўсьвядоміць ролю Крамля ў падаўленьні народных пратэстаў.

Выглядае, што масавыя акцыі ў бліжэйшым часе не набяруць ранейшай колькасьці ўдзельнікаў. І прычына зусім ня ў "пратэсты здуліся": супраць мірных людзей прымененыя рэпрэсіі, якіх па маштабу і жорсткасьці Беларусь на бачыла са сталінскіх і гітлераўскіх часоў.

Але (і пра гэта пішуць як аналітыкі, гэтак у сацсетках і самі ўдзельнікі) ёсьць магчымасьць падумаць пра новыя формы актыўнасьці.

Варыянты супраціву раіць не бяруся. Але адзін аспэкт выглядае бясспрэчным.

Вось цяпер самы час для інтэлігенцыі заняцца тлумачальнай працай — тым, што гадамі рабілі ідэёлухі у шэрагах сыстэмы МУС. Сапраўдная (а не скажоная прамаскалёўскімі навукоўцамі) гісторыя Беларусі, уключна з бел-чырвона-белым сьцягам, "Пагоняй". Тлумачэньне, чаму краіне патрэбныя рэформы, і што дасьць прыватная ўласнасьць на зямлю. Нарэшце, у чым канкрэтныя перавагі дзяржаўнай незалежнасьці (пачынаючы з таго, што юнакам ня трэба служыць на Далёкім Усходзе, ня кажучы пра труны з зонаў "жыцьцёва важных маскалёўскіх інтарэсаў"). Гэта тое, што рабіў БНФ на мяжы 80-90 рокаў, але цяперашнія магчымасьці з сацсеткамі, тэлеграм-каналамі — непараўнальныя з тагачаснымі.

І, канешне, самаарганізацыя і самакіраваньне, тая самая "дваравая актыўнасьць", пра фэномэн якой ужо шмат сказана. Некаторыя гісторыкі, літаратары, эканамісты ўжо выказалі гатоўнасьць чытаць лекцыі ў дварах — за ганарар у выглядзе тэрмасу з чаем (што зімой ня лішняе).

Але самае галоўнае: людзі, якія выходзяць на пратэсты (і тым больш тыя, хто пакуль застаецца ў кватэрах), павінны ведаць, што іх чакае пасьля зьмены ўлады. Можна доўга спрачацца, ці павінна праграма пераўтварэньняў складацца з дэталёва распрацаваных разьдзелаў аж да, напрыклад, стаўкі рэфінансаваньня, ці гэта мусіць быць дзясятка ляканічных тэзісаў, — але яна павінна быць прадстаўленая.

Існуюць праграмы апазыцыйных партыяў, ёсьць праграма "Вольная Беларусь" групы на чале з Пазьняком, пра пэўныя распрацоўкі заявілі паплечнікі Ціханоўскай. Працаваць ёсьць з чым — галоўнае, каб, як казалі ў свой час савецкія прапагандысты, "дайшло да кожнага".

Бо за зімой ідзе Вясна.


Сяргей Навумчык

 


Пяць прычын, чаму ўлада зрабіла стаўку на гвалт


Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч тлумачыць:

1. Для некаторых пэрсанажаў невыносна глядзець, як кожную нядзелю сталіца ператвараецца ў сьвята непадпарадкаванага народу.
3. Улады адчулі псыхалягічную стомленасьць людзей, якія выходзяць на пратэсты, і вырашылі выкарыстаць зручны момант.
3. Пратэст у рэгіёнах амаль сьціх, мінімізаваўся. Таму мясцовую міліцыю можна спакойна перакінуць у Менск.
4. Трохмесячнае супрацьстаяньне — гэта барацьба на змор. Трэба пасьпяшацца, бо сілы супрацоўнікаў МУС могуць быць на зыходзе.
5. Можна меркаваць, што Масковія цісьне. І Лукашка прысьпешвае падзеі.

 


Да страйку далучыліся першыя рабочыя БелАЗу


Электразваршчык 6-га разраду зварачнага цэху Алег Сасьніцкі і фрэзэроўшчык 6-га разраду інструмэнтальнага цэху Сяргей Валенцюкевіч патрабуюць спыненьня гвалту, адстаўкі Лукашкі, новых выбараў.

 


Студэнты зьбіраюцца на акцыі пратэсту


Такая акцыя праходзіць у ФПМІ БДУ — чытач тлумачыць, што людзей менш, чым на ранейшых акцыях, бо амаль палову першай зьмены перавялі на дыстанцыйную адукацыю. Супраць акцыі выйшаў дэкан, заклікаў разысьціся.

Тым часам у дворыку юрфаку БДУ зьбіраецца і разьбягаецца ад міліцыі, пасьля зноў зьбіраецца акцыя студэнтаў іншых факультэтаў.

 

 

Пасьля масавых арыштаў 8 лістапада ў Менску
прайшоў супольны марш пэнсіянэраў і мэдыкаў


9 лістапада каля дзьвюх тысяч чалавек пэнсійнага веку шосты раз сабраліся ў Менску на штопанядзелкавы пратэст. Ад Чырвонага касьцёла яны прайшлі маршам па праспэкце Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа. З пэнсіянэрамі ішлі мэдыкі.

Напярэдадні ў Менску падчас пратэстаў затрымалі больш за тысячу чалавек. У суботу сілавікі разагналі марш мэдыкаў і схапілі каля 50 чалавек, сёньня затрыманых судзяць.

14:01. Людзі пачынаюць зьбіраюцца на марш на плошчы Незалежнасьці.

14:06. Каля Чырвонага касьцёла ў Менску зьбіраюцца людзі для ўдзелу ў традыцыйным Маршы пэнсіянэраў. Па плошчы Незалежнасьці ходзіць міліцыянт з рупарам, іншы здымае ўдзельнікаў акцыі. Пэнсіянэры скандуюць "Трыбунал!" і "Пайшлі вон!", — перадае "Наша Ніва".

14:15. Калёна пэнсіянэраў і лекараў пайшла па праспэкце Незалежнасьці ў цэнтар Менску.

14:25. У калёне каля тысячы чалавек. Наперадзе, як ужо не ўпершыню, граф Аляксандар Прушынскі, шмат бел-чырвона-белых сьцягоў, плякатаў з заклікамі спыніць гвалт і правесьці новыя выбары. Людзі скандуюць: "Лукашэнку ў аўтазак!", "Гэта наш горад!", "Верым, можам, пераможам!".

14:35. Удзельнікі Маршу пэнсіянэраў віншуюць палітвязьня Віктара Бабарыку з днём народзінаў. Непадалёк СІЗА КДБ, дзе сядзіць Бабарыка. Віктару Бабарыку сёньня споўнілася 57 рокаў.

14:40. Плякат аднаго з удзельнікаў маршу. Ён тлумачыць, каго трэба прыцягнуць да адказнасьці за тое, што адбываецца апошнія некалькі месяцаў у Беларусі.

14:43. Карнікі перакрылі праспэкт Незалежнасьці ў Менску ў раёне плошчы Перамогі.

14:45. Ніна Багінская з нацыянальным сьцягам удзельнічае ў нядзельных маршах і маршах пэнсіянэраў.

14:50. На маршы пэнсіянэраў і лекараў больш за тысячу чалавек. Большасьць дэманстрантаў — людзі пэнсійнага ўзросту, але ёсьць і моладзь. Яны нясуць бел-чырвона-белыя сьцягі і парасоны такой жа расфарбоўкі, кветкі, транспарант з надпісам "Каты, ці ёсьць у вас Маці?", партрэты палітвязьняў Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца. Пэрыядычна скандуюць "Жыве Беларусь!", "Гэта наш горад!", "Трыбунал!", "Сыходзь!", "Лукашэнку ў аўтазак!" і іншыя лёзунгі.

"Рукі прэч ад мірных грамадзян! Прыбаўкай да пэнсіі нас ня купіш!", — гаварылася ў анонсе сёньняшняга маршу. Указ аб павышэньні працоўных пэнсій з 1 сьнежня Лукашка падпісаў 6 лістапада.

14:53. Кіроўца таксі, каб падтрымаць удзельнікаў маршу пэнсіянэраў і мэдыкаў, уключыў у машыне песьню "Перамен", за што быў спынены ДАІ.

15:05. Сілавікі не перашкаджаюць маршу пэнсіянэраў і мэдыкаў, які ідзе па цэнтры Менску, дайшоў ужо да Кастрычніцкай плошчы.

15:15. Калёна пэнсіянэраў і мэдыкаў, у якой больш за тысячу чалавек, рухаецца ў кірунку плошчы Перамогі ў Менску. Сама плошча абгароджаная карнікамі.

15:40. Калёна "Маршу мудрасьці" прыйшла на плошчу Перамогі ў Менску. Людзей не чапаюць.

16:00. Калёна расьцягнулася ўздоўж праспэкту Незалежнасьці ад парку Янкі Купалы да плошчы Перамогі.

16:10. Удзельнікі маршу пэнсіянэраў і мэдыкаў дайшлі да плошчы Якуба Коласа ў Менску. Уздоўж калёны праехаў адзін аўтазак, але ўдзельнікаў маршу ніхто не чапае. Сустрэчныя машыны сыгналяць на знак падтрымкі, экіпажы ДАІ спыняюць кіроўцаў некаторых зь іх і выпісваюць штрафы.

Пэнсіянэры сталі ўздоўж праспэкту Незалежнасьці і скандуюць: "Выпускай!".

16:20. Марш пэнсіянэраў завяршаецца без затрыманьняў. Паводле агенцтва БелаПАН, у ім узялі ўдзел 2 тысячы чалавек. Людзі разыходзяцца з плошчы Якуба Коласа.

16:30. На завяршэньне маршу ягоныя ўдзельнікі прасьпявалі песьню "Разбуры турмы муры", якая стала сымбалем пратэстаў у Беларусі летам і восеньню 2020 року.

16:40. Пэнсіянэраў і мэдыкаў гэтым разам сілавікі не чапалі, хоць ДАІ спыняла машыны, якія сыгналілі ім на знак падтрымкі. Па завяршэньні "Маршу мудрасьці" на плошчы Якуба Коласа невядомыя "людзі ў цывільным" схапілі маладога чалавека і завялі ў мікрааўтобус.

 

 

С*ка, колькі ты яшчэ будзеш хадзіць?!

У Гомлі судзілі 73-рочную пэнсіянэрку


— Лаяліся і матам, і абражалі ўсяляк, крычалі: "С*ка, колькі ты яшчэ будзеш хадзіць?!". Адзін амапавец крычаў: "ў яе тата — паліцай!". Гэта надта крыўдна, бо мой тата ваяваў супраць нацыстаў і дайшоў да Бэрліну. Я была вымушаная потым зьвярнуцца да псыхоляга, у маім жыцьці са мной ніхто так не абыходзіўся! — распавяла Ева Быкоўская на судзе пра затрыманьне.

 


Больш за 100 рабочых буйных прадпрыемстваў звольнілі з пачатку страйкаў


Такія зьвесткі мае старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук. Толькі на МТЗ звольнілі 70 чалавек, на Менскім электратэхнічным заводзе — 25, на "Белкамунмашы" — 12, МЗКЦ — 9, БелАЗе — 3, шмат звольненых на "Гродна Азоце" і на іншых прадпрыемствах.

 


З БДМУ звольніўся асыстэнт катэдры паталягічнай анатоміі


Лекар-патолягаанатам Алег Аніскевіч падаў заяву на звальненьне з мэдыцынскага ўнівэрсытэту. "Усё, што для мяне мае значэньне — гэта праўда, гонар маіх суграмадзян, студэнтаў, калег, сумленьне і здаровы сэнс. Я не хачу ніякім чынам нашкодзіць нікому, хто са мной зьвязаны, але на жаль, сёньня гэта не заўсёды магчыма", — напісаў ён у Facebook пра свой сыход з БДМУ.


"Радыё Свабода", 9 лістапада 2020 р.

 


Аварыйны факел над "Горадня Азотам"


Над цэхам "Аміяк-4" "Горадня Азоту", дзе страйкуюць работнікі, гарыць аварыйны факел. Гэта можа быць прыкметай таго, што вытворчасць спыненая і ўзнікла тэрміновая неабходнасць спальваць рэшткі газу.

На "Горадня Азоце" пацвердзілі спыненне цэху "Аміяк-4".

— У панядзелак, 9 лістапада, у 05:30 праз праблемы ў тэхналагічным працэсе аддзялення ачысткі канвертаванага газу адбылося спыненне кампрэсара сінтэз-газу ў цэху "Аміяк-4" са скідам АВС (азотна-вадароднай сумесі) на паходню", — паведамілі на прадпрыемстве.

Зараз вядуцца працы па наладжванні тэхналагічнага працэсу і далейшага пуску цэха ў працу. Пагрозы экалогіі ды людзям няма.

Новыя звесткі пра далучэнне да стачкі

Прыходзяць новыя звесткі пра далучэнне да стачкі. На "Беларуськаліі" гэта зрабілі электраслесар Максім Данілевіч і слесар-рамонтнік Сяргей Ражко, а ў Гомлі — лекар-бактэрыёлаг Алена Давыдава.

 


Ператрус у рэдактаркі "Газеты Слонімскай"


Следчыя ў Слоніме прыйшлі з ператрусам да галоўнай рэдактаркі недзяржаўнай "Газеты Слонімскай" Ганны Валадашчук.

 


Беларуская гімнастка Наталля Лешчык пра беларускіх сілавікоў


"У мяне няма словаў для абазначэння жорсткасці, якую цяпер чыняць тыя, хто павінен абараняць грамадзянаў сваёй краіны! Як можна біць да крыві пажылых людзей, якія нічога табе не зрабілі? Як можна страляць у людзей без зброі? Як можна затрымліваць і саджаць лепшых людзей гэтай краіны?"

 

 

ДАІ спыняе машыны ў Менску


На праспекце Незалежнасці ДАІ спыняе машыны, якія вітаюць сігналамі калону пенсіянераў і медыкаў. Так каля педуніверсітэту было спынена 3 машыны, на скрыжаванні са Свярдлова яшчэ адна. Таксама спынены кіроўца таксі, які ўключыў у машыне песню "Перамен".

 


Сёння судзілі лекараў,
якіх затрымалі падчас акцыі салідарнасці ў суботу 7 лістапада 


Некаторыя ўнікальныя спецыялісты атрымалі содні адміністрацыйнага арышту.

Вось спіс сённяшніх прысудаў для лекараў: 

Аляксандр Мініч, онкаўролог РНПЦ Аляксандрава, 13 дзён.
Ігар Чанцаў, лекар-траўматолаг, 15 дзён.
Вольга Марханава, 20 базавых.
Дзіна Шырынская, анестэзіёлаг з БХМД, 20 базавых.
Святлана Дабрыян, анколаг-хірург, 13 дзён.
Наталля Дамброўская, РНПЦ анкалогіі, 30 базавых.
Кірыла Працэнка, РНПЦ анкалогіі, 30 базавых.
Кірыла Паддубны, РНПЦ анкалогіі, 30 базавых.

 


Ля Камянецкай Вежы пастаянна дзяжураць супрацоўнікі міліцыі


Нашы чытачы паведамляюць, што каля Камянецкай Вежы пастаянна дзяжураць супрацоўнікі міліцыі. 

Яны пільнуюць людзей які фатаграфуюцца  з нацыянальнымі сцягамі і адразу затрымліваюць. 

Так, 7 лістапада ў гэтым месцы былі затрыманыя Юлія Меліхава, Аксана Старун і Дзяніс Целых, зараз хутчэй за ўсё яны знаходзяцца ў РАУС Камянца.

 

 

Спявачку і былую тэлевядоўцу Кацярыну на тэлеканале "Беларусь-3"

выклікаюць на гутарку ў РУУС

 

"Калі я адмовілася, сказалі, што могуць пад'ехаць і "прыняць" мяне каля пад?езду. Калі я запыталася, што будзе з маімі дзецьмі, сказалі, што яны адправяцца ў прытулак. Калі я папрасіла прадставіцца, кінулі слухаўку. Карацей, за дзецьмі маімі прыгледзьце, калі што", — напісала яна на сваёй старонцы ў Facebook.

Кацярына Ваданосава — адна з тых супрацоўнікаў дзяржаўнага тэлебачання, якая звольнілася падчас жнівеньскіх забастовак.

 


"Карнікі аддавалі толькі тых, хто не мог узняцца, бо ногі паламаныя"


Закрытая ЧМТ, страсенне мазгоў, удары мяккіх тканак, раны на далонях, рассячэнне губы, закрыты пералом малой галёначнай косткі. Гэта дыягназы людзей, якія ўчора ноччу паступалі ў БХМД.

Пацярпелыя распавядалі медыкам, што іх збівалі пры затрыманні, у бусах і ў аддзяленнях міліцыі.Учорашнія затрыманні можна параўнаць толькі з пачаткам жніўня, а апошняга чалавека прывезлі ў лякарню а 5 раніцы.

— Гэта генацыд — я іначай ніяк не магу гэта назваць. І вось зноў такія ж пабоі, — кажа медык.

На думку палітолага, улады перашлі да татальнай зачысткі, бо цярпенне Лукашкі лопаецца. І пытанне тут, хто пратрымаецца даўжэй.

 


Рэакцыя міністра замежных спраў Брытаніі

на выгнанне супрацоўнікаў амбасады ў Беларусі


"Выдварэнне з Беларусі двух брытанскіх дыпламатаў за законнае назіранне за акцыямі пратэсту з'яўляецца абсалютна неабгрунтаваным. Лукашка не можа схаваць прыгнёт уласнага народа. Адзіны шлях — гэта свабодныя і справядлівыя выбары і прыцягненне да адказнасці тых, хто вінаваты ў гвалце ў адносінах да дэманстрантаў", — напісаў Дамінік Рааб у сваім Twitter.


"Белсат", 9 лістапада 2020 р.

 

 

Активисты выступили с открытым письмом
в поддержку беларусских анархопартизан


22 октября в г. Солигорск было атаковано административное здание Государственного комитета судебных экспертиз, а также совершён поджог автомобилей на стоянке прокуратуры Солигорского района. В ночь на 28 октября был совершён поджог здания отдела ГАИ Мозырского РОВД. Вскоре вблизи украинской границы в районе деревне Забозье Ельского района манёвренной группой Мозырского пограничного отряда была задержана группа анархистов-революционеров: Игорь Олиневич, Дмитрий Дубовский, Дмитрий Резанович и Сергей Романов. Сейчас задержанные находятся в СИЗО КГБ в Минске. Им предъявлено обвинение по ч.3 ст. 289 УК РБ (акт терроризма, совершённый организованной группой).

Запрет на забастовку, увольнение, репрессии и невыполнение обещаний со стороны властей "Беларуськалия" привело к тому, что именно Солигорск — город шахтёров и работяг — был выбран анархистами для совершения акций прямого действия. Акций, направленных на поддержку рабочих и выражение своей солидарности с их требованиями.

Все обвинения, выдвинутые анархистам-повстанцам полицейской оккупационной властью, являются в высшей степени лживыми. Мы выражаем полную поддержку задержанным анархистам и всему беларусскому народу, и призываем бороться за немедленное освобождение Игоря Олиневича, Дмитрия Дубовского, Дмитрия Резановича и Сергея Романова, а также всех политзаключённых Беларуси. Мы призываем всех неравнодушных людей к распространению информации, организации акций солидарности и сопротивления, любого рода давления на все структуры лукашенковского режима, как в Беларуси, так и за границей. Помните, что лучшая поддержка — это продолжение той борьбы, которой посвятили жизнь арестованные товарищи.


Telegram-канал НЕХТА Live, 9 лістападу 2020 р.

 


Стачка набирает обороты


Быков Дмитрий Константинович, слесарь-ремонтник СОФ4, "Беларуськалий", присоединился к стачке.

 


Партизаны Новой Боровой делятся методом


За время партизанской борьбы с оккупантами, беларусы обрели определённый опыт. Партизаны Новой Боровой делятся методом, как избежать стычки с карателями на вечерних акциях протеста.

"Вчера в Новой Боровой устроили шествие по району. После встречи колонны с машиной ГАИ, было понятно, что приедут нас разгонять, задерживать. Но предпринятые заранее меры (на въезде в район были люди, которые отслеживали приезжающие машины), помогли оперативно среагировать на появление автобусов с ОМОНом. В итоге, более двух часов ОМОН кружил по району, и уехал с грустными глазами. Стоит всем кто планирует акции, позаботиться о безопасности заранее".

Это ваши районы, ваши улицы, ваш город! Вы можете предотвратить задержания, оставив скаутов на подъездах к точке сбора людей.

 


"1937=2020"


Менск. Люди с плакатами вышли на крыльцо Института истории Академии наук. На плакатах написано "Гiсторыкi супраць рэпрэсiй" и "1937=2020".


Telegram-канал "Баста", 9 лістападу 2020 р.

 


Медыкі выйшлі на ланцуг салідарнасці


Менск. Супрацоўнікі МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гемалогіі раніцай (за паўгадзіны да пачатку працоўнага дня) выйшлі на ланцуг салідарнасці. Яны пратэстуюць супраць затрымання калег. На халатах, якія медыкі трымаюць у руках, — імёны затрыманых.

 


На Маршы народаўладдзя затрымалі і збілі хлопца,
які спрачаўся з памочнікам Лукашкі

 

8 лістапада ў Мінску затрымалі Ягора Фатыхава — студэнта 4-га курса БІП. Увечары хлопца пад канвоем даставілі ў Бальніцу хуткай медычнай дапамогі.

— Цяпер у Ягора усё стабільна. Пералом нагі, ўдары. Ён пераведзены ў палату [у аддзяленні спалучанай траўмы. — "Эўрарадыё"]. Ён на сувязі, марыць пра трэніроўкі. У дадзены момант яго не ахоўваюць, — распавяла маці Ягора. Яна не пацвярджае інфармацыю пра цяжкую траўму галавы, якую нібыта атрымаў хлопец. 

30 жніўня Ягор Фатыхаў удзельнічаў у самым прамым і адкрытым дыялогу пратэстнага лета. У той дзень Лукашка хадзіў па тэрыторыі Палаца Незалежнасці з аўтаматам, а перад палацам з пратэстоўцамі спрачаўся яго памочнік Мікалай Лытышонак. Ягор быў адным з самых актыўных перамоўшчыкаў. 

На жаль, і гэты дыялог уладаў і пратэстоўцаў "працягнуўся" як звычайна ў Беларусі — затрыманнем, збіццём і лякарняй.

 


Сканчаюцца тэрміны праверак па фактах гвалту над пратэстоўцамі


9 лістапада і ў наступныя дні сканчаюцца тэрміны праверак па фактах гвалту над пратэстоўцамі, які сілавікі ўчынілі пасля выбараў. Ужо вядомы адзін выпадак, калі збітаму пры затрыманні чалавеку Следчы камітэт адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

Затое Пракуратура сёння рапартуе, што накіравала ў суды больш як 100 крымінальных справаў супраць пратэстоўцаў!


"Эўрарадыё", 9 лістападу 2020 р.

 

 

На "Гродна Азоце" не працуюць ужо два цэхі


Частка работнікаў знаходзіцца ў страйку.

На "Гродна Азоце" спынілі другі цэх — "Карбамід-4". Гэта адбылося праз праблемы ў працы іншага цэха — "Аміяк-4", які спыніўся сёння раніцай, паведамляе Tut.by.

Нагадаем, сёння а 5:30 адбыўся прыпынак цэха "Аміяк-4". Прычына: у тэхналагічным працэсе аддзялення ачысткі канвертаванага газу адбыўся прыпынак кампрэсара сінтэз-газу са скідам азотна-вадароднай сумесі на факел, тлумачылі на прадпрыемстве.

Удзень — а 15:57 — пры пускавых работах на "Аміяк-4" праз зніжэнне ўзроўню ў парасборніку адбыўся поўны прыпынак цэха, з прычыны чаго спыніўся таксама іншы цэх — "Карбамід-4".

"Карбамід-4" змогуць запусціць пасля таго, як адновяць працу "Аміяк-4".

У цэху "Аміяк-4" з 18 верасня праводзілі рамонтныя работы на працягу 25 дзён.

Нагадаем, 26 кастрычніка некаторыя працоўныя "Гродна Азота" наважылі далучыцца да агульнанацыянальнага страйку. Фармат быў такі: у цэхах людзі, якія адпрацавалі змену ўначы, не здавалі яе тым, хто прыйшоў раніцай на працу. Частка работнікаў па-ранейшаму знаходзіцца ў страйку.

Завадчане адразу абвяшчаюць пра ўступленне ў страйк. За апошнія чатыры дні такіх было трое. 3 лістапада заяву пра далучэнне да страйку пакінуў электразваршчык 6-га разраду цэха "Карбамід-4" Міхаіл Рачынскі.

 


Беларусь абвясціла персонамі нон-грата двух брытанскіх дыпламатаў


Рэжыму таракана не спадабалася, што брытанскія дыпламаты назіралі за ходам акцый пратэсту.

Беларусь абвясціла персонамі нон-грата двух брытанскіх дыпламатаў.

Пра гэта ў панядзелак паведамілі ў эфіры прапагандысцкага тэлеканалу АНТ.

У вячэрнім выпуску навін паведамілі, што брытанскія дыпламаты назіралі за ходам акцый пратэсту ў Менску. Называюцца іх імёны і пасады — вайсковы аташэ Вялікабрытаніі Цімафі Уайт-Байкот і намесніца амбасадара Вялікабрытаніі Ліса Тамвуд.

— Паводле звестак праваахоўных органаў, гэтыя людзі збіралі інфармацыю пра ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі і пра ход пратэстаў, — заявілі ў сюжэце тэлеканалу.


"Хартыя'97", 9 лістапада 2020 р.

 


Сярод затрыманых у Менску — яшчэ адна дацэнтка БДУ

 

У Менску затрымалі Таццяну Сініцу, кандыдатку псіхалагічных навук, дацэнта факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Цяпер яна знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС, паведамляе "Студэнцкая думка".

— Мы стояли около Мака. Из-за угла два тихаря выскочило. Мы думали, они нас схватят. А они взяли Синицу, — расказалі два студэнты, якія апынуліся побач у той момант.

Прайшла інфармацыя, што затрыманне адбылося на Маршу мудрасці, але студэнты кажуць, што гэта было пазней. Таццяна Сініца ўсяляк падтрымлівала бастуючых студэнтаў.


"Наша Ніва", 9 лістапада 2020 р.

 

 

Прыватнаму бізнесу трэба выбіраць — або прафсаюз, або ліквідацыя


Чарговы бред прусака.

Пра гэта Лукашка заявіў сёньня на сустрэчы са старшынёю праўладнае Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам, перадае карэспандэнт БелТА.

— Мы з вамі дамаўляліся, што да канца гэтага року прафсаюзныя арганізацыі будуць створаны на ўсіх прыватных прадпрыемствах. Гэта пытаньне да канца року павіннае быць вырашане.

Калі толькі да канца року прыватныя прадпрыемствы не створаць па вашым патрабаванням прафсаюзныя арганізацыі, яны будуць ліквідаваныя. Вы павінны ўнесьці гэтыя прапановы. Жартаваць мы ня будзем больш. Мы бачым, як некаторыя сябе павялі ды ўзялі курс на зьнішчэньне дзяржавы.

Хочаш быць членам прафсаюза — будзь, не хочаш — калі ласка. Але ў кожнай кампаніі, прыватнай і дзяржаўнай, павінна быць прафсаюзная арганізацыя. Так, як мы дамаўляліся, і так, як вы вырашылі. Я пра гэта сказаў на з'ездзе прафсаюзаў. Таму павінна быць гэта рэалізавана. Усе павінны разумець дзяржаўную пазіцыю, — заявіў узурпатар.

 


Беларускія пратэсты перараслі ў вызваленчы рух


Сем фактаў на карысць таго, што іх моц толькі расце.

Экс-кіраўнік Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў, які яшчэ ўвесну сказаў аб рэальным рэйтынгу Лукашкі, назваў 7 прыкмет таго, што пратэст не "здзьмуўся", а наадварот, яго сіла расце:

"Тое, што пратэсты не здзімаюцца — відавочна. Яны ідуць хвалямі, хай асінхронна, але на вельмі розных узроўнях.

Сапраўды, як той пажар на балоце, калі назіральнікам думаецца, што агністы вал ідзе толькі па верхавінах дрэў. Таму што ўнізе вада — балота.

Што бачу я.

1. У асноўным, мы глядзім толькі на тое, што відаць адразу — на вуліцу. На маршы, ланцугі, пікеты і аскепкі. Колькі цяпер выходзіць на вуліцу? Палічыць немагчыма, таму што адной вялікай калоны больш няма — разганяюць. Але ручаі і рэкі людзей бурляць па месце.

Спачатку з'яўляюцца адзіночкі і пары, купкі сяброў, дзясяткі аднадумцаў... Потым дзясяткі, сотні і тысячы топчуць свае ногі — шмат гадзін і дзясяткі кіламетраў. Гэта — толькі ядро, якое ў Менску — 100-150 тысяч.

Да іх трэба дадаць тысячы чалавек, якія менавіта ў гэты час не могуць выйсці з кватэры. Камусьці не стае рашучасці, камусьці-смеласці... але ім рэальна сорамна, што менавіта цяпер, у гэты час яны не могуць выйсці "шпацыраваць"...

Няма з кім пакінуць дзіця ці каго-небудзь са састарэлых, або хтосьці хварэе, ці людзі самі хварэюць і сем'ямі сядзяць на самаізаляцыі. А другая хваля кавіда толькі выходзіць на ўздым...

Паглядзіце на дзверы дамоў — колькі адкрыта для пратэстоўцаў? Паглядзіце на вокны — колькі людзей вітаюць маршы? Колькі машын вітаюць маршы — "Бі-Біп! Бі-Бі-Біііп!!!". Колькі кіроўцаў спачатку падвозяць, а потым развозяць пратэстоўцаў? Прайдзіцеся па раёнах — колькі сцягоў і белых аркушаў на вокнах?

Стужкі, сцягі, муралы, сходы, лаўкі...

Як правільна сфармуляваў Кац, у кожнага свая планка рызыкі, але кожны робіць, што можа. І нас — шмат.

Колькі людзей сцягнула "Краму" і ўважліва сочыць за тым, што купляе ў крамах? Як выплачваюцца падаткі? Як плацяцца грошы за ЖКП? Проста расплюшчы вочы і палічы, што робіцца яшчэ.

2. Двары — напэўна, гэта самая моцная рэч на сёння. Самаарганізацыя там — гэта пачатак новай улады, якая вельмі палохае ўладу сучасную. Двары даказалі, што могуць сабрацца і талакой развязаць шмат пытанняў. Двары пачалі ўсведамляць сваю моц. І кожны двор ці раён — не ў самоце. Іх шмат. Яны камунікуюць. Яны дапамагаюць адзін аднаму. Яны вучацца адзін у аднаго.

Расце ўзаемная сувязь, расце моц, расце патэнцыял. Таму і пайшло паляванне на музыкаў, бо мастацтва не толькі падымае дух двароў паасобку, але і умацоўвае іх сувязь: аб'ядноўвае людзей у суполку, а двары — у места.

Дзякуй Богу, улада яшчэ не разумее, што для двароў робяць гісторыкі з філосафамі.

3. Арганізацыі — самае павольная плынь. Таму што тут самы балючы пачатак грамадзянскай разрыву: людзі — з народам, начальства — з уладай. Ціск — кожны дзень і кожную гадзіну, а не толькі па нядзелях. Усе ўсіх ведаюць, націснуць — проста.

Але працэсы ідуць, таму што ўсіх звольніць немагчыма. Гэта па-першае. Па-другое, пакрысе пачынае працаваць прынцып "адзін за ўсіх і ўсе — за аднаго!". Гэта моцная рэч, і яна яшчэ не дзейнічае напоўніцу. Гэта можна бачыць на прыкладзе некаторых ВНУ.

Па-трэцяе, міжнародны ціск, які таксама цяжка адсачыць, ды і не хуткая гэтая справа. Яна адаб'ецца падчас укладання новых кантрактаў на будучыню. Але ўжо па Салігорску відаць, што міжнародная ўвага пачала даваць свой плён.

4. Карпаратыўная салідарнасць — моцная, але недаацэненая рэч. Бо калі некалькі тысяч навукоўцаў кажуць "Не!" гвалту — гэта моцна. Калі 1000 спартоўцаў кажуць сваё слова — гэта моцна. Калі дзеячы культуры заяўляюць свой пратэст — гэта моцна. Калі дызайнеры падтрымліваюць рабочых — гэта моцна.

І моцна гэта таму, што амаль кожная карпаратыўная супольнасць вызначылася са сваёй пазіцыяй. Гвалту — не!

І яшчэ. Калі музыкі, настаўнікі, медыкі, мастакі, студэнты, пенсіянеры, рабочыя кажуць слова адзін за аднаго — гэта аб'ядноўвае ў цэлым народ і робіць яго самым моцным!

5. На салідарнасць і еднасць — трэба глядзець і хто робіць, і як, у якіх формах. Іх таксама шмат і гэтыя формы пашыраюцца. Па-першае, грошы. Хто-небудзь лічыў агульную колькасць фондаў падтрымкі? І агульных, і карпаратыўных?

Другое — праца (ці вучоба для студэнтаў) і перападрыхтоўка, а яшчэ медыцынская дапамога пацярпелым. Інфармацыйная, прававая і камунікатыўная падтрымка. Яшчэ культурныя меры: сцягі, мерапрыемствы, песні, звароты да ўладаў +...

6. Міжнародны ўзровень — колькі тыдняў Беларусь знаходзіцца ў фокусе ўвагі ўсёй Эўропы, пра нас ведае ўвесь свет. Так, з аднаго боку, кажуць: "Вы што, хочаце, як у Беларусі?" (закрэслена). "Мы не ў Беларусі, у нас трэба падлічыць усе галасы!". Але гэта пра дзяржаву.

А пра краіну — фантастычная Беларусь, якая ўсім паказала прыклад годнага грамадства і дала надзею на аднаўленне каштоўнасцяў дэмакратыі.

Але мы паказалі не толькі гэта. Мы давялі і даводзім, што ніхто не будзе вызначаць лёс Беларусі без беларусаў! Ні Масковія, ні Эўропа, ні ЗША. Таму і Масковія, і Эўропа, і ЗША будуць вельмі зацікаўлены размаўляць і супрацоўнічаць са свабоднай Беларуссю і з годнымі беларусамі.

7. Напэўна, самае важнае — вуліцы, двары, арганізацыі, карпаратыўныя супольнасці, беларусы з усяго свету — на ўсіх гэтых узроўнях і ў іх узаемасувязі зараз ствараецца новая Беларусь. Яна пачалася з пратэстаў супраць гвалту і хлусні, яна дайшла да кожнага і прымусіла зрабіць выбар — і мы робім гэты выбар штодня. Кожны робіць...

Пратэсты з вуліц перайшлі да рэвалюцыі ў свядомасці і самасвядомасці, а цяпер — у супрацьстаянне амаль усяго грамадства і рэшткаў дзяржаўнай вертыкалі.

Так, я не кажу "больш актыўнай часткі грамадства", а "амаль усяго" — таму што меры вертыкалі... яны бессэнсоўныя і нічога людзям не прапаноўваюць, акрамя даброт для тых, хто з уладай. А рэвалюцыя свядомасці дае надзею і адчуванне перспектывы — разуменне таго, хто мы і куды мы рухаемся.

Гэта значыць яшчэ раз — пратэсты перараслі ў вызваленчы рух, вызваленчы з кайданоў і рух наперад".

 

 

У Сеткі з'явіліся асабістыя дадзеныя карнікаў з Савецкага РУУС Менску


Кібер-партызаны апублікавалі асабістыя дадзеныя карнікаў  з Савецкага РУУС Менску, дзеяньні якіх пасьля нядзельнага марша параўналі з паводзінамі гітлераўскіх акупантаў.

"Слабавікі з Савецкага РУУС вырашылі паканкурараваць за званьне "сучаснага Асвенцыма". Ізноў жорсткае зьбіцьцё, катаванні ды скалечаныя беларусы... Мясьнікі з Савецкага РУУС, думаеце, мы перавернем гэту старонку?" — пішуць кібер-партызаны.

 


Стварыць адмысловы міжнародны суд над лукашыстамі


АБСЕ рэкамендуе міжнароднай супольнасьці заняцца расследаваньнем злачынстваў лукашыстаў ды стварыць адмысловы міжнародны суд.


"Хартыя’97%", 10 лістападу 2020 р.

 

 

Чыноўнікі намагаюцца зняць б-ч-б майткі з Каскаду


Учора з адміністрацыі Фрунзенскага раёну ў аддзел МНС было некалькі тэлефанаванняў з патрабаваннем зняць б-ч-б майткі!

Аднак супрацоўнікі МНС пакуль што адмовіліся гэта рабіць. Мажліва, баючыся пажыццёвай ганьбы з боку сваіх жа таварышаў па службе.

 


Суд за чырвона-зялёны сцяг


19-рочны менчук зняў чырвона-зялёны сцяг каля школы, прывязаў яго да флагштоку і падпаліў.

За гэта юнака будуць судзіць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: за хуліганства і за здзек над дзяржаўнымі сімваламі. Суда маладзён чакае за кратамі.

 

За кратамі яшчэ адзін выкладчык ВНУ


Праваабаронцам стала вядома, што ў гэтую нядзелю, 08.11, затрымалі Міхаіла Вікенцьевіча Кудзейку — дацэнта Інстытуту павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ ім. М. Танка.

Цяпер Міхаіл Кудзейка ў Жодзіне і чакае суда.

 


У Горадні асудзілі жыхара места за абразу Юрыя Караева


Суд над гарадзенцам Юрыем С. адбыўся 23 кастрычніка 2020. Мужчыну прызналі вінаватым і асудзілі на два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленую ўстанову.

Вядома, што Юры С. з свайго тэлефона апублікаваў паведамленне з негатыўнай ацэнкай і ненарматыўнай лексікай у дачыненні да генерал-маёра міліцыі Юрыя Караева 4 жніўня ў Telegram-канале "Гродна Для Жыцця Чат". Яго знайшлі і пакаралі за гэта.

 

За фатаграфанне з нацыяныльным сцягам — пяць содняў арышту 


Камянец. Такое рашэнне сёння прыняла старшыня Камянецанага раёну Аксана Шкель. Суд прайшоў у закрытым рэжыме, суддзя Шкель прыехала ў мясцовы РАУС і прысудзіла па пяць содняў арышту Юліі Меліхавай, Аксане Старун, Дзянісу Цэлых, Аляксандры Гушчы і Зміцеру Кавалюку.

Усіх затрымалі 7 лістапада каля Камянецкай Вежы, калі людзі спрабавалі сфатаграфавацца з нацыяныльным сцягам. Там супрацоўнікі міліцыі арганізавалі засаду. На свабоду затрыманыя выйдуць 12 лістапада.

 


Вялікая Брытанія высылае двух беларускіх дыпламатаў з Лондану

 

Такая захада зробленая ў якасці сіметрычнага адказу на захады Менску, паведамляе МЗС Брытаніі.

 


"Я магла там лёгка памерці". Затрыманая доктарка —

пра катаванні сілавікоў, якія ведаюць, "што ім нічога не будзе"


У гэтую нядзелю, 8 лістапада, медык Ірына Маркелава разам са сваймі суседкамі гуляла па Менску. Але вечар скончыўся зусім не паводле плану: яе затрымалі ў раёне Нямігі. Доктарка распавяла пра газ у аўтазаку, дагляд з распрананнем і катаванні голадам.

Ірына Маркелава разам са сваімі сяброўкамі пайшла гуляць у нядзелю 8 лістапада на Нямігу. Дайшлі туды яны ў раёне 15-ай гадзіны.

— У нас быў добры настрой, мы спявалі песні. Ішлі ў бок ГУМа. Але там ўсё перакрылі, таму мы вярнуліся на праспект Пераможцаў, — прыгадвае Ірына.

Калі Ірына разам з сяброўкамі вярталася ў бок Нямігі, пачаўся дождж, і яны раскрылі бела-чырвоныя парасоны. У гэты момант ззаду пад’ехалі аўтазакі, адтуль выгрузіліся мужчыны ў чорным.

— Яны падышлі да мяне і сказалі: "Пройдёмте!". А потым ўсіх нас загрузілі ў аўтазак, 32 чалавекі, — распавядае субяседніца.

У аўтазаку адбыўся эпізод, які перакуліў жыццё Ірыны.

— Мы адчулі нейкі пах, нібыта газ пусцілі. Усе сталі кашляць. А потым я не здолела дыхаць. У мяне ўпершыню ў жыцці адбыўся ларынгаспазм — такі стан, калі галасавыя звязкі смыкаюцца і ты не можаш зрабіць ані ўдых, ані выдах. Суседкі пачалі крычаць, што мне кепска, але дзверы былі зачыненая і аніхто з сілавікоў не чуў. Мяне падвялі да дзвярэй, прыадкрылі рашотку, стала лягчэй. Але потым ізноў пусцілі газ.

Пасля дзверы адчынілі, а аўтазак праветрылі. Туды зайшлі АМАПаўцы, і яны пачалі літаральна закідваць хлопцаў. іх моцна збівалі, ставілі ў ганебныя позы: так, каб яны ўтыкаліся тварам ў задніцы іншых. Таксама пастаянна білі дручкамі.

— Я там зразумела, што магла там лёгка памерці, — кажа яна са слязамі ў голасе.


БЧБ-сцяг выкарыстоўвалі як анучу


Аўтазак некалькі гадзінаў ехаў ў Завадскі РУУС. Лекарка кажа, што па прыездзе яны хвілінаў 15 стаялі на вуліцы, павярнуўшыся тварам да сцяны. Потым затрыманых завялі ў актавую залю.

— Там было прыкладна сто чалавек: і мужчынаў, і жанчын. У РУУСе я заўважыла, што некаторыя былі збітыя, некаторыя — кульгалі. У часткі затрыманых твары былі адзначаныя фарбаю, абрэзаныя валасы. У мяне забралі завушніцы і крыжык. Упрыгожванні так і не вярнулі, — апісвае перажытае Ірына.

Афармленне ў РУУСе скончылася каля 12 гадзінаў ночы. Далей людзей пагрузілі ў аўтобус і павезлі ў Жодзіна.

На ўваходзе ў аўтазак, як і на ўваходзе ў турму, ляжаў бел-чырвона-белы сцяг — яго выкарыстоўвалі як анучу. Адна жанчына спрабавалі не наступіць на сцяг, дык яе ўдарылі дручком.

Ірына кажа, што ў Жодзінскай турме вельмі груба размаўлялі з затрыманымі. Лаяліся, пагражалі ўжыць фізічную сілу пры любым выпадку. Персанал турмы змушаў хадзіць у прысядку,у каго не атрымлівалася з-за хворых ног — палохалі і здзекаваліся.


Перапаноўненыя камеры, недахоп паветра


На гэтым катаванні не скончыліся. У Жодзінскай турме затрыманых змусілі стаяць са заведзенымі за спіну рукамі, далонямі да верху. Праз нязручнасць позы вельмі хутка пачалі зацякаць рукі.

Далей затрыманых агледзелі.

— Нас распранулі дагала, нават прасілі паказаць прамежнасць, — дрыжачым голасам распавядае Ірына.

Каля 4-х гадзінаў раніцы затрыманых адвялі ў камеры. Там было 6 металічных паверхняў для ляжання, зробленыя з металічных пласцінаў, без матрацу. Ірына кажа, што ёй пашанцавала з вопраткай – яна апранула лыжны касцюм. Але іншыя вельмі пакутавалі: на такіх "ложках" балюча і холадна ляжаць.

Прыкладна а 5:30 у камеру прывялі яшчэ 13 затрыманых жанчын. Агулам у камеры стала 25 чалавек на 6 месцаў, нават не было як сесці. У душным памяшканні не хапала паветра.

— У камеры мы чулі, як здзекаваліся над затрыманымі хлапцамі. Раздаваліся ўдары дручкамі, яны бегалі, але нібыта без абутку або нават на каленях. Мы чулі тупат, але ён быў занадта ціхі.

Прыкладна а 7-ай раніцы адной жанчыне, якая хварэе на цукровы дыябет, стала блага. Праз асаблівасць хваробы і лячэння яна мусіць кожныя 2-3 гадзіны есці. Але затрыманых аніхто не карміў.

— Грукалі ў дзверы, спрабавалі выклікаць дапамогу для жанчыны. Але аніхто не прыйшоў. Там можна было памерці і нічога не было б! — абураецца Ірына. — У выніку мы дакрычаліся да нейкага супрацоўніка і той прынёс жанчыне тры дробны кавалкі хлеба. Астатніх жа так і не пакармілі.

Суразмоўца кажа, што камеры ў Жодзіна зараз перапоўненыя — бачыла на падлозе ў турме вельмі шмат рэчаў.


Суд


На наступную раніцу пачаўся суд. Шмат каму давалі штрафы. У Ірыны ёсць непаўнагадовы сын, таму соднямі яе пакараць не маглі. На судзе яна казала, што разам з іншымі ішла ў царкву. У выніку справу вярнулі на дапрацоўванне — наступнае паседжанне адбудзецца 23 лістапада.

Нават падчас суду з затрыманымі вельмі груба размаўлялі.

— Быў такі мужчына, які казаў: "Калі вы не заткнецёся, я буду змушаны ўжыць сілу!" Яны размаўлялі з нам нібыта мы статак баранаў, — прыгадвае Ірына.

Калі Ірыну вызвалілі, на выхадзе яе сустрэлі валанцёры ў Жодзіна. З турмы дадому яе адвезла суседка.


Задавальненне ад здзекаў і ўлады


Яна перакананая, што аніякай мэтазгоднасці ў катаваннях не было.

— Яны хочуць нас запужаць, зламаць. Бачна, што некаторыя ад гэтых здзекаў над намі атрымліваюць задавальненне. Не толькі ад здзекаў, але яшчэ ад улады. Яны ўсведамляюць, што могуць рабіць з намі што заўгодна, і ім за гэта нічога не будзе, — падкрэслівае жанчына.

Пасля перажытага Ірына кажа, што пакуль не плануе гуляць на акцыях пратэсту.

— Буду адпачываць, — кажа яна.

Ірына была ў адным аўтазаку і РУУСе з затрыманай у нядзелю "Міс Беларусь" Вольгай Хіжынковай. Яна кажа, што была ў шоку, таму не звяртала ўвагу. Але іншыя жанчыны потым перадавалі ёй, што Вольгу пазналі.

— Нейкія маладыя міліцыянты абмяркоўвалі яе як мадэль, казалі, што "яна ж ужо старая".


Актывізм — справа сямейная


Сям’я Маркелавых даўно займаецца грамадзянскім актывізмам. Сын Ірыны, Пётр Маркелаў, — сузаснавальнік некалькіх грамадскіх рухаў, яго неаднаразова затрымлівалі карнікі.

Ейны муж, таксама лекар, Зміцер Маркелаў, быў затрыманы 2 лістапада за ўдзел у акцыі салідарнасці медыкаў з адлічанымі студэнтамі. За выражэнне сваёй грамадзянскай пазіцыі ён быў арыштаваны на 8 содняў. На волю Зміцер выйдзе 10 лістапада.

Ірына падкрэслівае, што зараз шмат людзей пратэстуе сем’ямі.

— Я размаўляла са шматлікімі людзьмі, калі шпацыравала, была ў аўтазаках і РУУСах, чакала каля РУУСаў звестак, перадавала перадачы, чакала судоў. Яны распавядалі гісторыі сваіх сем’яў. Усе змагаюцца сем’ямі. Хто не можа выходзіць — падтрымлівае іншымі спосабамі, пералічвае грошы, вывозіць людзей з небяспечных месцаў. Быць сярод такіх людзей —  галоўная крыніца натхнення, — кажа яна.


Даведка


Паводле звестак праваабарончага цэнтру "Вясна", за ўсю выбарчую кампанію ў Беларусі затрымалі не меней за 16 тысячаў чалавек.
Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітзняволенымі 121 чалавека.
Паводле звестак праваабаронцаў, 8 лістапада затрымалі 1055 чалавек. Гэта была самая масавая хваля рэпрэсіяў у Беларусі пасля жніўня.
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў патрабуе ў Следчага камітэту распачаць крымінальныя справы за ўжыванне спецсродкаў і акты гвалту на Маршы народаўладдзя.
Генеральная пракуратура Беларусі 9 лістапада абвясціла, што перадала ў суд больш за 100 спраў звязаных з масавымі закалотамі і гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Разам з гэтым, аніводная справа ў пытаннях катаванняў не была распачатая.


Ксенія Тарасевіч

 

 

Улады скралі 1 400 000 рублёў з рахункаў беларусаў


Улады не толькі блакуюць рахункі беларусаў, якія атрымліваюць дапамогу ад @by_help, але і адбіраюць грошы.

"Сёння з рахункаў беларусаў скралі 1 400 000 рублёў, якія яны атрымалі ў якасці кампенсацыі за катаванні, якім іх падвергнулі каты ў чорным, што баяцца проста паказаць твар. А калі можна скрасці 1 400 тысячаў, то і 14 мільёнаў можна ўкрасці. І 140. І паўтары мільярды.

Ніводзін дэпазіт цяпер не знаходзіцца ў бяспецы. Самае правільнае, што можна зараз зрабіць — гэта ўзяць картку і адправіцца ў бок бліжэйшага банкамату. Або банкаўскага аддзялення.

Але байхелп працягвае працу ў штатным рэжыме. Нічога не мяняецца. Выплаты працягваюцца", — напісаў у сваім Facebook Аляксей Лявончык.

 


Прыехалі МНС з амапам, каб зняць "БЧБ-майткі"


У ЖК "Каскад" сёння была цэлая спецаперацыя з амапам і МНС, каб зняць "БЧБ-майткі" паміж дамамі.

Жыхары квартала паміж дамамі звычайна вывешваюць бел-чырвона-белы сцяг. Гэтым разам замест сцягу віселі майткі адпаведных колераў. Але, як паведамляюць жыхары, зняць майткі карнікі так і не здолелі.

 


Ініцыятыва @By_Pol прааналізавала спісы грамадзянаў,
якія пацярпелі ў Менску падчас і пасля масавых мерапрыемстваў з 9 па 26 жніўня 2020 р.


Звярнуліся самастойна і дастаўленыя хуткай медычнай дапамогай з РУУС, ІЧУ, ЦІП — 1141 асобаў, з іх 95 чалавек з Акрэсціна.

Спектр траўмаў вельмі шырокі. Мінна-выбуховыя раненні атрымалі 64 асобы, агнястрэльныя — 45, электратраўмы — 3 чалавекі (ужыванне электрошокера), 9 асобаў маюць колата-рэзаныя раны, 203 асобы — пераломы рознай ступені цяжкасці, з іх у 9 пераломы зводу і асновы чэрапа (якія адназначна ставяцца да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў), 37 грамадзянам прычыненыя траўмы хрыбетніка.

Нягледзячы на названыя факты, да гэтага часу не завялі ніводнай крымінальнай справы.Акрамя таго ў спісе 2 мужчынаў, якія маюць траўмы, характэрныя для гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару і 5 мужчын, якія маюць траўмы ў пахавай вобласці, у тым ліку і палавыя органы.

Зафіксаваны толькі адзін зварот працаўніка міліцыі (дыягназ — вывіх сустава).


"Белсат", 10 лістападу 2020 р.

 


"Хада па мінным полі": экскурсаводы адмяняюць аглядныя туры па Менску


8 лістапада ў Полацку міліцыя затрымала шэсць чалавек, якія прыйшлі на аглядную экскурсію па месце.

— Цяпер наша праца — рызыкоўная рэч. Ніколі не задумваліся, што экскурсія стане хадой па мінным полі", — абураны беларускія гіды.

Мы даведаліся, як змянілася апошнім часам праца экскурсаводаў і ці ёсць спосабы засцерагчы ад небяспекі турыстаў.


Як толькі экскурсія скончылася — пачаліся затрыманні


Ларыса Яцкевіч — экскурсавод, якая, апроч платных тураў, праводзіць са сваімі калегамі бясплатныя экскурсіі па Полацку ў нядзелі.

— Восьмага лістапада мы, як звычайна, сабраліся з турыстамі ў цэнтры места. Побач не было ніякіх акцый пратэсту, але да нас падышлі тры міліцыянеры і папярэдзілі пра недапушчальнасць масавых мерапрыемстваў. Мы растлумачылі, што ў нас традыцыйная экскурсія, і прапанавалі ім пайсці з намі, паслухаць, — расказвае Ларыса.

Міліцыянеры пагадзіліся і суправаджалі турыстаў на працягу ўсяго шпацыру па месце. Але як толькі тур скончыўся і Ларыса развіталася з экскурсантамі — пачаліся затрыманні. У РАУС апынуліся шэсць чалавек.

— Не было сцягоў, лозунгаў. Гэта што, было запланавана? Каб штрафы выпісваць? Абурэнню прысутных не было мяжы. Цяпер мы плануем пісаць пракурору, мэру і дэпутатам, а таксама ў Міністэрства спорту і турызму. Але нас ужо папярэджваюць, што могуць абвінаваціць у арганізацыі масавых мерапрыемстваў, — дадае Ларыса.

Экскурсаводы даведаліся, што ўсіх затрыманых турыстаў пасля некалькіх гадзін у РАУС адпусцілі. Праўда, кожнаму выпісалі позву на наступную нядзелю "на гутарку".

— Сярод затрыманых была нават сямейная пара з дзіцем. Яны хацелі адвесці дзіця да бабулі, але міліцыя забрала ў РАУС усіх разам і трымала іх там доўга! — абураецца экскурсавод. — Цяпер ужо дакладна кожную нядзелю будзем праводзіць у Полацку бясплатныя экскурсіі. Для ўсіх, хто хоча ведаць нашу гісторыю.


Адменены аглядныя экскурсіі па Менску


Сітуацыю з затрыманнямі падчас экскурсіі ў Полацку пракаментаваў Еўрарадыё Сяргей Бусько, старшыня Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў:

— Мы звярнуліся сёння ў Мінспорту па тлумачэнні. На цяперашні момант у нас няма ніякага пакета дакументаў, які б гарантаваў бяспеку турыстаў і экскурсаводаў падчас экскурсіі. Ні спіс турыстаў з пячаткай, ні бэйдж экскурсавода, ні дакументы аб аплаце — нішто не з'яўляецца гарантыяй ад папярэдняга затрымання.

Па словах Бусько, такая небяспечная абстаноўка адбіваецца на планаванні працы экскурсаводаў. Ужо адменены аглядныя экскурсіі па Менску ў нядзелі. Папулярнымі сталі напрамкі тыпу Гервят, Шчучыншчыны, Навагрудка.

— Дзе, увогуле, менш людзей. Калегі не ведаюць проста, як гарантаваць турыстам бяспеку. З такімі абставінамі мы ніколі не сутыкаліся, — дадае Бусько. — Ніхто, напрыклад, не застрахаваны, што ў турыста не будзе надзеты белы бранзалет на руцэ. Цяпер экскурсія як хада па мінным полі. Раней на плошчы Незалежнасці ці каля ратушы было шмат турыстычных аўтобусаў, цяпер — іншых аўтобусаў, нетурыстычных.

 

 

СК вярнуў на дапрацоўку матэрыялы праверкі пра збіццё карнікамі


Следчы камітэт вярнуў на дапрацоўку матэрыялы праверкі пра збіццё карнікамі. І адмяніў рашэнне аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы. Што гэта значыць?

На мінулым тыдні стала вядома пра першую адмову ў завядзенні крымінальнай справы па катаваннях. Адмовілі Юрыю Крывашэю, яго сілавікі затрымалі 11 жніўня ў Лагойску і збілі.

Цяпер стала вядома, што Следчы камітэт адмяніў пастанову аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы, а матэрыялы накіраваў на дапрацоўку. Але гэта дрэнная навіна, а не добрая. І вось чаму:

— Тое, што была адменена пастанова аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы і матэрыялы вярнулі на дапрацоўку, азначае толькі адно — следства цягне час, не заводзячы крымінальных спраў у дачыненні да карнікаў і не даючы доступ пацярпелым да матэрыялаў праверкі. Бо ў гэтых матэрыялах змяшчаецца вельмі цікавая інфармацыя: што рабіў следчы амаль тры месяцы, каго апытваў і якія тлумачэнні давалі сілавікі", — тлумачыць праваабаронца Сяргей Усцінаў.

 


Ля БДЭУ карнікі схапілі каля 5 студэнтаў


Менск. Сёння каля БДЭУ студэнты выйшлі на акцыю салідарнасці з пацярпелымі. Аднак неўзабаве пад'ехалі два буса, адтуль выбеглі карнікі і забралі каля 5 студэнтаў.

 

 

Атрымальнікі дапамогі паведамляюць пра блакаванне рахункаў


Атрымальнікі дапамогі ад фондаў By_Help і By_Sol паведамляюць пра блакаванне рахункаў і спісанне банкамі атрыманых грошай. Некаторыя праз гэта сыйшлі ў глыбокі мінус.

Ініцыятывы, якія дапамагаюць беларускім пратэстоўцам, рэкамендуюць атрымальнікам здымаць адпраўленыя грошы як мага хутчэй. А ў адказ патрабуюць адлучыць Беларусь ад міжнароднай міжбанкаўскай сістэмы SWIFT — то бок, фактычна фінансава ізаляваць.


"Эўрарадыё", 10 лістападу 2020 р.

 

 

Зь менскага завода імя Вавілава звольнілі 16 чалавек


Зь менскага завода імя Вавілава звольнілі галоўнага мэтроляга і яшчэ 15 чалавек, якія пратэставалі.

У аддзеле кадраў холдынгу БелОМА пацьвердзілі, што за тыдзень  звольнілі больш за 15 чалавек. Бальшыня "па згодзе бакоў", двух чалавек — па ініцыятыве наймальніка. Звольненыя лічаць, што пацярпелі за сваю пазыцыю.

 


Ужо 5 мэдыкаў сёньня адправілі за краты


Кіраўнік зьмены СМП 8-й падстанцыі Менску Дзьмітры Стралкоў (зьбілі пры затрыманьні!) — 15 сутак
Стаматоляг Натальля Акімава — 15 сутак арышту
Анколяг-хірург Юрыя Івашкевіч — 12 сутак

А ўчора на 15 сутак таксама асудзілі старшага ўрача 9-ай падстанцыі хуткай дапамогі Менску Вадзіма Карагулькіна і анэстэзістку менскага анкадыспансэру Натальлю Ермалаеву, паведамляе сёньня Telegram-канал "Белыя халаты".

 

 

Менская міліцыя затрымала журналіста Алега Грузьдзіловіча


Забралі проста з дому.

Міліцыянты прыйшлі ў 19:30 у кватэру Алега Грузьдзіловіча і прадэманстравалі яму здымкі з акцыі пратэсту 25 кастрычніка ў Менску, на якіх ён быў.

— Сказалі, што трэба нешта яшчэ ўдакладніць, і адвезьлі яго ў Фрунзэнскае РУУС, дзе яго нібыта чакае ўчастковы, — паведаміла жонка Алега Мар’яна.

 


"Сьвядома скарыстаўся правам на паўстаньне".
Што вядома пра справу анархіста Аліневіча

 

— Ігар прасіў прабачэньня за тыя турботы, што нам стварыў, але, сказаў, інакш ён зрабіць ня мог. Паводле ягоных слоў, яны сьвядома скарысталіся правам на паўстаньне, бо іншых спосабаў дамагчыся зьмены гэтага рэжыму народу не пакінулі, — кажа маці анархіста Валянціна Аліневіч.

Апошнімі днямі паводзіны сілавікоў усё больш нагадваюць падзеі 9–12 жніўня: людзей зьбіваюць у аўтазаках, у РАУС, на Акрэсьціна. Улады сьвядома ўзмацняюць рэпрэсіі, каб запалохаць іншых і як найхутчэй спыніць усялякую пратэстную актыўнасьць, лічыць аналітык Сяргей Навумчык.


"Радыё Свабода", 10 лістападу 2020 р.

 


Геноцид беларусов: Никто не останется анонимным 


Вчера и сегодня появлялись всё новые свидетельства издевательств над людьми в Окрестина, в жодинской тюрьме, а также преступлений бандитов в погонах в воскресенье. Всё больше беззакония обрушивается и на тех, кто не выходил на марши: аресты, отчисления, увольнения, штрафы. Это геноцид беларусского народа, нет смысла подбирать иные определения. Под преследования попадают все — студент, рабочий, пенсионер, мисс Беларусь, олимпийский призер, светило медицины, культуры или науки. Достаточно захотеть возвращения в страну закона, выборов и правды — и всё, при лукашизме вы преступник.


Террор осуществляют люди, которые ходят с вами в один магазин или живут в одном подъезде. Сейчас будет проще их выявлять: появилась "Чёрная карта Беларуси". На эту карту наносятся адреса участников и пособников. И будет нанесено всё больше, ведь также уже известны:

https://umap.openstreetmap.fr/en/map/map_499264#7/53.544/27.422

Менский ОМОН
Городенский ОМОН
ГУБОПиК
Прокуратура Менска (незаконно заводит дела на протестующих и игнорирует преступления бандитов в погонах)

Завтра и в последующие дни будет названо больше имён и адресов. Абсолютно любой новый соучастник преступлений против народа также будет назван и наказан. Никто не останется анонимным.


Telegram-канал НЕХТА Live, 10 лістападу 2020 р.

 


Сяргей "Хлопотное Дельце" Міронаў выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту


Сяргея сустрэлі толькі бацькі, яны катэгарычна забаранілі мець зносіны са СМІ, а суседзям — урачыста сустракаць яго. Таму нам невядома, ці кінуў ён паліць, ці навучыўся ганяць ва ўсю моц і ці ведае пра тое, што стаў папулярны ў Інтэрнэце.


Onliner, 10 лістападу 2020 р.

 

 

Нужно чтобы общество узнало, что в тюрьмах происходит


В Барановичском ИВС людям, заразившимся коронавирусом, друг от друга в камере, не вызывают  врача и не дают прилечь.

Пишет читательница:

"Парень вышел после ареста. Был в Барановичах. Сейчас с ковидом лежит. В его камере ВСЕ болели. Причем очень тяжело, с очень высокой температурой. Врача ни разу не вызвали, медикаментов не давали, лежать днём запрещается. Ребятам было оооочень плохо. Родственников, понятно, никто в известность не ставит. Вся информация об эпидемии ковида в местах ограничения свободы умалчивается.

Это кошмар, что такое! Очень прошу помочь. Нужно чтобы общество узнало, что в тюрьмах происходит. Люди мучаются. Да и туда же новых отправляют".

Больше ста сорока политзаключённых находятся в тюрьмах и СИЗО на сегодняшний день. Это отважные беларусы, бросившие вызов диктатуре! Они знали, что их могут преследовать за их стремление к свободной Беларуси, но они не испугались!

Мы тоже не имеем права бояться, потому что чем быстрее мы освободим страну от хунты, тем быстрее политзаключённые будут на свободе!

Всё зависит от каждого из нас! В наших силах всё изменить!


Telegram-канал "Баста", 10 лістапада 2020 р.

 


"У Доме правасудзьдзя наагул на калені ставілі.
І затрыманых выкідалі з аўтазака на асфальт — калені былі падзёртыя"


— Ёсьць там адзін маёр, — расказвае пра ізалятар часовага ўтрыманьня 37-рочны эканаміст Леанід Мышленьнік, якога схапілі ў Берасьці 9 жніўня. — Ён нават на сваіх падначаленых крычаў "Вы жывёлы!", падганяў іх, каб яны горш да нас ставіліся.

На допыты калі выклікалі, ставілі на расьцяжку — больш за мэтар шырыня паміж нагамі, рукі да сьцяны. Калі пачынаеш рухацца — ногі ж разьяжджаюцца — па нагах маглі ўдарыць, па печані. Псыхалягічна ціснулі. Напрыклад: "Мы вам зараз закінем зэка, які хлопчыкаў любіць, вось вы павесяліцеся там ужо".

 


Да забастоўкі далучыўся муляр 4-га разраду БелАЗу


Да нацыянальнай забастоўкі далучыўся муляр 4-га разраду БелАЗу Аляксандар Марозаў

— Мы хацелі дыялёгу з кіраўніцтвам, але дачакаліся толькі пагрозаў ад начальніка аховы – ён абяцаў, што нас будуць біць, што мы будзем хадзіць зь сінімі азадкамі, — расказаў ён. — Такі вось дыялёг.

Я беларус. Разам мы беларускі народ. У нас павінна быць свабода слова, свабода мірна выказаць сваю думку. Замест гэтага мы бачым, як сілавікі б'юць і калечаць мірных людзей. Ім усё роўна, жанчыну яны б’юць, мужчыну або падлетка. Усё роўна, колькі людзей будзе скалечана і застанецца інвалідам на ўсё жыцьцё. Заўтра на іх месцы могуць апынуцца вашы блізкія.

 

 

Ад абвяшчэньня выбараў у Беларусі завялі 900 крымінальных спраў
супраць апанэнтаў улады


120 чалавек прызнаныя палітычнымі вязьнямі. За катаваньні і сьмерці пратэстоўцаў спраў няма.

З пачатку кампаніі па "выбарах" прэзыдэнта Беларусі 2020 року, за шэсьць месяцаў завялі больш за 900 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзыдэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасьля выбарчай кампаніі, паведамляе Праваабарончы цэнтар "Вясна".

Самыя распаўсюджаныя артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх былі заведзеныя крымінальныя справы:

293 КК РБ (Масавыя беспарадкі) — "Вясьне" вядомы прозьвішчы мінімум 157 фігурантаў спраў па гэтым артыкуле.
342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) — справы па гэтым артыкуле масава заводзіліся супраць актывістаў у траўні і ліпені ("Справа Ціханоўскага", "справа 14 ліпеня").
Пасьля акцыі на Дзяды ў Менску Сьледчы камітэт абвясьціў пра тое, што завёў адразу 231 справу па арт. 342 КК РБ.
363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак).
364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
243 КК РБ (Ухіленьне ад сплаты падаткаў) — па гэтым эканамічным артыкуле былі затрыманы актывісты штаба Віктара Бабарыкі і супрацоўнікі кампаній, якія дапамагалі штабам альтэрнатыўных кандыдатаў ці пацярпелым падчас акцый пратэсту.
Таксама вядома пра пачатак крымінальных спраў за паклёп (арт. 188 КК РБ), хуліганства (арт. 339 КК РБ) і па іншых артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Праваабарончы цэнтар "Вясна" зьбірае зьвесткі пра людзей, чый крымінальны перасьлед зьвязаны з падзеямі выбарчай кампаніі і пасьля яе. Па стане на 5 лістапада сабрана больш за 450 імёнаў і прозьвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. Больш за 100 чалавек з гэтага сьпісу на гэты момант зьяўляюцца палітычнымі зьняволенымі.

У сьпіс трапілі ня ўсе вядомыя праваабаронцам выпадкі. У "Вясьне" паведамілі, што "астатнія фарміруюцца і вывучаюцца юрыстамі наконт адпаведнасьці праваабарончаму падыходу. Некаторыя сваякі пакуль не хочуць агалошваць інфармацыю пра іх, і такіх таксама многа".


Пракуратура накіравала 100 спраў у суды


У Генэральнай пракуратуры Беларусі расказалі пра накіраваныя ў суд крымінальныя справы, зьвязаныя з масавымі беспарадкамі, удзелам грамадзян у несанкцыянаваных мерапрыемствах, супрацівам, гвалтам і пагрозай яго прымяненьня ў дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі.

— На сёньняшні дзень органы пракуратуры накіравалі ў суды больш за 100 крымінальных спраў, зьвязаных з масавымі беспарадкамі, удзелам грамадзян у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Гаворка ідзе перш за ўсё аб такіх складах, як гвалт; пагроза яго прымяненьня ў дачыненьні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў; супраціў міліцыі ці іншай асобе пры выкананьні імі абавязкаў па ахове грамадзкага парадку; хуліганства; незаконныя дзеяньні ў адносінах да прадметаў, дзеяньне якіх заснавана на выкарыстаньні гаручых рэчываў; і іншых складах.

Прадстаўнік Генпракуратуры адзначыў, што па 16 крымінальных справах суды ўжо вынесьлі прысуды, зьвязаныя з пазбаўленьнем ці абмежаваньнем волі, а таксама буйныя штрафы.


За катаваньні і сьмерці пратэстоўцаў спраў няма


У Генпракуратуры пры гэтым не расказалі пра лёс пададзеных заяў аб прыцягненьні карнікаў да адказнасьці за гвалт, а таксама аб працы міжведамаснай камісіі, створаная пад эгідай Генпракуратуры, якая павінна была разабрацца ў сытуацыі, якая склалася.

У бліжэйшыя дні мінае трохмесячны тэрмін дасьледчай праверкі па заявах аб гвалце з боку карнікаў. Некаторыя ўжо пачалі атрымліваць адмовы ў узбуджэньні крымінальнай справы.

 


Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу на Аляксея Лявончыка
і патлумачыў, чаму заблякаваў сродкі By_help


СК заявіў, што ўстанаўлівае акалічнасьці "фінансаваньня пратэстных акцый у Беларусі".

Галоўным сьледчым упраўленьнем Сьледчага камітэта працягваецца расьсьледаваньне крымінальнай справы "аб публічных закліках да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы" паведаміў СК Беларусі, паведамляецца на сайце ведамства.

"У ходзе расьсьледаваньня з ДФР КДК атрымана інфармацыя, якая сьведчыць аб зьдзяйсненьні Аляксеем Лявончыкам дзеяньняў, накіраваных на дэстабілізацыю грамадзкага парадку. Ён прызнаны падазраваным па крымінальнай справе. Устаноўлены факты пералічэньня з падкантрольнага яму рахунку ў адным з заходніх банкаў грашовых сродкаў для падтрыманьня пратэстных акцый у Беларусі і аказаньня матэрыяльнай дапамогі асобам, якія прымаюць у іх актыўны ўдзел. У мэтах спыненьня далейшай злачыннай дзейнасьці на грашовыя сродкі, якія паступілі ў краіну для фінансаваная пратэстных акцый, накладзены арышт".


Блякаваньне рахункаў пацярпелых


Учора стала вядома, што Сілавікі пачалі блякаваць рахункі беларусаў, якія атрымлівалі кампэнсацыі ад ініцыятывы BY_help. Пра гэта паведаміла "Наша ніва" са спасылкай на аднаго з заснавальнікаў BY_help Аляксея Лявончыка.

"Ад сёньняшняй раніцы нам паступаюць паведамленьні, што на патрабаваньне СК, КДБ ці падобнай інстытуцыі пачалося масавае блякаваньне рахункаў атрымальнікаў нашай дапамогі", — напісаў Аляксей Лявончык у сваім Facebook.

Кампанія BY_help дапамагае арыштаваным, аштрафаваным, параненым, зьбітым, а таксама, у выключных выпадках, аплачвае адвакатаў. Паводле справаздачы, кампанія BY_help падтрымала больш за 3300 заявак ад беларусаў, якія сталі ахвярамі рэпрэсій, Усяго заявак у базе больш за 8700.

 

 

"Жонцы заблякавалі рахунак, куды прыходзяць "дзіцячыя" грошы".
Сьпісаньне дапамогі ад ByHelp улады тлумачаць крымінальнай справай


Сярод тых, каму заблякавалі рахунак пасьля атрыманьня дапамогі ад кампаніі By_help, аказалася сям’я Рамана Зайцава, моцна параненага гранатай ля стэлы 9 жніўня.

Пра тое, што рахунак ягонай жонкі Аліны заблякаваны, Раман даведаўся яшчэ да розгаласу ў Інтэрнэце.

— Грашовую дапамогу атрымлівала мая жонка, на свой уласны рахунак, — кажа ён. — Тыя грошы мы зьнялі ўжо, на рахунку не было сродкаў. Учора аказалася, што рахунак заблякаваны. У банку жонцы сказалі, што гэта ў сувязі зь нейкай крымінальнай справай. Яна паехала даведацца ў наш мясцовы Сьледчы камітэт у Горках. Там сказалі, што блякаваньне рахунку ідзе з Галоўнага ўпраўленьня СК, зь Менску. Мы напісалі на электронную пошту туды, пакуль адказу аб прычынах няма.

Пра тое, што праблемы з рахункамі маюць дзясяткі пацярпелых на акцыях пратэсту, Раман даведаўся толькі ўвечары 10 лістапада ад знаёмага, які прачытаў пра гэта ў Інтэрнэце. Прызнаецца, што спачатку падумаў, быццам блякаваньне жончынай карткі неяк зьвязана з расьсьледаваньнем ягонай справы аб раненьні гранатай 9 жніўня.

— Мінусу на рахунку жонкі няма, ён проста заблякаваны, — дадае Раман. — Прынамсі, так было ўчора. Гэта асабісты рахунак маёй жонкі. Ёй туды пералічваюць "дзіцячыя", яна цяпер у дэкрэце. Мы ня зможам карыстацца гэтымі грашамі. Я спачатку падумаў, што рахунак заблякаваны ў сувязі з расьсьледаваньнем маёй справы, за 9 жніўня. Але аказалася, што не.

Цяпер Раман з Алінай чакаюць тлумачэньняў ад Цэнтральнага апарату СК у Менску. Як ідзе расьсьледаваньне справы аб ягоным раненьні, Раман па-ранейшаму ня ведае. Новы сьледчы так зь ім і не зьвязаўся.

 

 

"Хлопотное дельце".

Першае інтэрвію з тым самым героем мэмаў зь відэароліка МУС


Сяргея Міронава затрымалі 26 кастрычніка, падчас вечаровых акцыяў пратэсту. Вядомым ён стаў выпадкова, бо вырашыў пажартаваць падчас здымкаў міліцэйскага роліка, апублікаванага на наступны дзень пасьля затрыманьня.

Сяргей расказвае, што зь ім было пасьля затрыманьня, "хлопотное дельце", ці ўдалося кінуць курыць, бегаць ва ўсю моц і як ён ставіцца да сваёй папулярнасьці.


"Радыё Свабода", 11 лістапада 2020 р.

 


Яшчэ адзін працаўнік далучыўся да стачкі


Яшчэ адзін працаўнік "Беларуськалія" далучыўся да стачкі — Віталь Белавусаў.

 


Адразу два буйных менскіх дваровых чата і адзін канал былі ўзламаныя


Суполкі перайшлі пад кантроль невядомых і змянілі аватарку на дзяржаўную сімволіку.

Спачатку канал "Лебядзіны 97%" паведаміў аб тым, што іх дваровай чат быў узламаны і заклікаў пакінуць яго, а крыху пазней быў узламаны і чат з каналам "Веснянка97".

 

 

На Плошчы Перамен невядомыя накінуліся на мясцовых жыхароў


"Приехали ябатьки с женщинами и детьми срезать ленты. Вышли люди. Завязалась драка. Повыскакивали челы в масках и запихнули человека в бус", — паведамляе @motolkohelp.


"Белсат", 11 лістапада 2020 р.

 

 

У Пінскім ІЧУ пагоршылі ўмовы ўтрымання для ўдзельнікаў пратэстаў


У Пінскім ізалятары часовага ўтрымання ўзмоцнілі рэжым для актывістаў, якія адбываюць адміністрацыйны арышт. Адміністрацыя ўстановы пачала ўжываць правілы ў адпаведнасці са статутам: пад’ём а 6-й раніцы і да адбоя забіраюць матрацы, абмежаваная колькасць перадачаў з волі. Але гэта датычыць толькі прыхільнікаў перамен.

Па словах праваабаронцы Алеся Рамановіча, пра такія захады асабіста папярэджваў кіраўнік ізалятара Ігар Верыч:

— Хутчэй за ўсё гэта спосаб, каб людзі пачалі аплочваць паслугі ІЧУ за харчаванне. Верыч так і сказаў, што пакуль не будзе аплаты, могуць быць другія ўмовы ўтрымання.

Праваабаронца не выключае і таго, што адміністрацыя мае крыўду на актывістаў, якія паспрабавалі навесці санітарны паратак у ізалятары, прынамсі, каб камеры пачысцілі ад клапоў.


"Беларускае Радыё Рацыя", 11 лістапада 2020 р.

 


Павел Латушка агучыў два сцэнары транзіту ўлады ў Беларусі


Апазіцыйны дзеяч, экс-міністр культуры Павел Латушка агучыў два сцэнары транзіту ўлады ў Беларусі. Дакумент распрацаваны "Народным антыкрызісным кіраваннем", якое ён узначальвае. Адзначаецца, што гэтыя прапановы могуць быць абмеркаваны і дапрацаваны "дэмакратычнымі сіламі і грамадствам Беларусі".

У дакуменце падкрэсліваецца, што "нелегітымнасць прэзідэнцтва Лукашкі прызнана як грамадзянамі Беларусі, так і міжнароднай супольнасцю". Найбольш эфектыўным сцэнаром выхаду з крызісу мог быць стаць "канстытуцыйны варыянт транзіту ўлады праз грамадскі дыялог", заяўляе НАК. Але для яго пачатку мусяць быць выкананы пэўныя ўмовы: спыненне гвалту сілавікоў, вызваленне палітвязняў, узбуджэнне крымінальных спраў у дачыненні службовых асоб, вінаватых у злачынствах, у фальсіфікацыі выбараў.

Падкрэсліваецца, што "грамадскі дыялог мае сілу, калі ў ім удзельнічаюць нацыянальны лідар Святлана Ціханоўская, Каардынацыйная рада, НАК і палітычныя лідары, якія трапілі пад рэпрэсіі". Пры гэтым мусяць быць садзейнічанне і гарантыі "міжнародных пасярэднікаў". Далей дасягаюцца дамоўленасці пра спыненне паўнамоцтваў Лукашкі, пра прызначэнне Ціханоўскай прэм'ер-міністрам, які будзе мець прэзідэнцкія паўнамоцтвы. Мусіць адбыцца адстаўка службовых асоб, датычных да злачынстваў, і прызначэнне парадку і тэрмінаў абрання новага прэзідэнта на свабодных і дэмакратычных выбарах. Але "пры ўмове новага складу ЦВК".

Другі сцэнар — "грамадска-прававога механізму, які засноўваецца на тым, што адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца народ". Рэалізуецца ён "праз складанне прысягі народу Беларусі абраным прэзідэнтам Святланай Ціханоўскай". Яна прызначае прэм'ера, фармуе антыкрызісны ўрад. Адначасова фармуецца новы склад Цэнтрвыбаркаму. І ўжо "праз 40-70 дзён" мусіць быць абраны новы прэзідэнт.

Што да прыняцця новай Канстытуцыі, дык прапануецца яго вырашыць ўжо пры новым прэзідэнце.

 


Міліцыя — пра затрыманых з паднятымі рукамі ля сцяны: даволі гуманнае стаўленне


У міліцыі лічаць гуманным, калі затрыманыя стаяць некалькі гадзінаў з паднятымі рукамі тварам да сценкі. Пра гэта заявіў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Савецкага РУУС Менска Сяргей Драздоў.

Фатаздымак менчукоў, затрыманых на акцыі 8 лістапада, стаў шырока вядомы ў інтэрнэце. Дзясяткі людзей некалькі гадзін стаялі ва ўнутарным двары Савецкага РУУС у Менску на холадзе з паднятымі рукамі тварам да сцяны. Праваабаронцы назвалі такое абыходжанне "абуральным беззаконнем". 

Па каментар журналісты звярнуліся да аднаго з начальнікаў Савецкага РУУС — Сяргея Драздова. 


— А які закон забараняе так утрымліваць затрыманых? Нічога такога я не бачу, закон не парушаны, да іх было даволі гуманнае стаўленне. Гэта людзі, якіх затрымалі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пратаколы былі складзеныя на працягу трох гадзін з моманту затрымання. Гэта наша права іх так трымаць, у тым ліку ў мэтах бяспекі асабістага складу і з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, — адказаў міліцыянт.

Па яго словах, людзей трымалі на вуліцы, бо развесці іх па ізалятарах хутка не маглі: занадта шмат было затрыманых. Праўда, Драздоў не змог назваць закон, які дазваляе такое стаўленне да адміністрацыйна затрыманых. 

Журналісты нагадалі, што адна з затрыманых у Цэнтральным РУУС паскардзілася на такое абыходжанне ў Камітэт супраць катаванняў ААН, і яе справа там разглядалася. Драздоў адказаў, што "гэта іх меркаванне, мы не перавысілі ніякіх паўнамоцтваў".

 

 

Менчанку судзяць за БЧБ-сцяг на асфальце,

а фалас побач нікога не хвалюе


11 лістапада ў судзе Ленінскага раёна разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні да 20-рочнай Марыі Сафонавай. Дзяўчына намалявала на асфальце і на дзвярах сутарэння дома БЧБ-сцяг і надпіс "Жыве Беларусь". За гэта яе абвінавачваюць па артыкуле 341 КК — "Апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці". Магчымыя санкцыі — грамадскія работы, штраф ці арышт.

— Мяне абвінавачваюць у тым, што я нанесла некалькі малюнкаў у раёне вуліцы Балтыйскай. Уключаючы малюнкі на сметніцы, поручні, дзвярах, асфальце, слупах. Але канкрэтна я наносіла толькі малюнак на асфальт і на дзверы.

Цяпер ідзе судовае слуханне з гэтай нагоды, апыталі сведак. Яны кажуць пра тое, чаго не бачылі на самай справе. Той, хто затрымліваў, кажа: так, гэта яна малявала. Але ён жа гэтага не бачыў! Мая віна ніяк не даказаная, — расказвае падчас перапынку Марыя Сафонава. 

Дзяўчыну абурае, што яе малюнкі і надпісы прыцягнулі ўвагу міліцыі і камунальнікаў і былі адразу ж зафарбаваныя, а намаляваны на дзвярах пад'езда фалас работнікі ЖЭСа так і не ліквідавалі: "Нейкая выбіральнасць".


"Эўрарадыё", 11 лістапада 2020 р.

 

 

Шахцёры "Беларуськалія" далучаюцца да страйку

 

Колькасць удзельнікаў нацыянальнага страйку расце кожны дзень.

Пашыраецца палітычны страйк на ААТ "Беларуськалій", кожны дзень да стоайку далучаюцца новыя працаўнікі прадпрыемства.

Сёння супрацоўнік Белавусаў Віталь далучаецца да страйку, паведамляе страйкам ААТ "Беларуськалій".

 


Смелая працаўніца БМЗ далучылася да страйку


Людміла Літвіненка патрабуе правядзення новых адкрытых выбараў.

Да страйку далучылася яшчэ адная супрацоўнік БМЗ Людміла Літвіненка, паведамляе "Белсат".

У афіцыйным лісце на імя генеральнага дырэктара прадпрыемства смелая жанчына выставіла шэраг патрабаванняў, у тым ліку і правядзення новых адкрытых выбараў прэзідэнта.

 


Герой мема "Хлопотное дельце":

Ещё в детском саду понял, что дела в стране идут неважно


Сергей Миронов дал первое интервью после освобождения.

Сергей Миронов вышел на свободу спустя 15 суток и дал первое интервью.

В нем он рассказал, что милицейское видео, которое принесло ему народную славу и рассмешило десятки тысяч людей, на самом деле неполное: парень выдал гораздо больше юморесок, но половина из них почему-то не вошла в финальную версию.


"Хартыя'97%", 11 лістапада 2020 р.

 

 

Учитель Гитлера фашист Франко


"Декрет победителей", декрет 1940 года разрешал отбирать детей у  под предлогом отсутствия в семье нравственного воспитания.

Сегодня в Беларуси, по образцу фашистского "Декрета победителей" уже развернута и институциализирована по факту целостная система пыток родителей и детей таким способом. Начиная от заявлений представителей прокуратуры и вплоть до рассылки соответствующих указаний администрациям школ...


"Беларускі партызан", 12 лістапада 2020 р.

 


На "Каскад" прыехаў АМАП?


Паводле паведамленняў мясцовых, каля дзясятку бусікаў прыехала да жыллёвага комплексу з раніцы. Карнікі зайшлі ў пад'езды. Нібыта маюць пастановы аб вобшуку, ломяцца ў кватэры актывістаў: групкамі па 3-4 чалавекі абзвоньваюць кватэры, на вуліцы дзяжураць "ціхары".

Жыхары Каскада кажуць, што сілавікі прыйшлі да людзей якія былі назіральнікамі на выбарах, піша @onlinerby.

— Узламалі мінімум чатыры кватэры, дзейнічалі дрылём і ломам. У людзей праводзяць ператрусы па нейкай крымінальнай справе. Цяпер карнікі пайшлі па іншых кватэрах.

 


Затрыманы ўвечары на Плошчы Перамен, у цяжкім стане пасля збіцця


31-рочны Раман Бандарэнка, затрыманы ўвечары на Плошчы Перамен, у цяжкім стане пасля збіцця. Яго даставілі з Цэнтральнага РУУС з ваніітамі.

— Скаргі не фармуе праз цяжкасць стану, — адзначылі медыкі пры паступленні Рамана ў БСМП.

Ён у аддзяленні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі нейрахірургічнага профілю.

Дыягназ Рамана Бандарэнкі: цяжкая закрытая ЧМТ, вострыя субдуральныя гематомы на галаве, кровазліццё ў мозг, траўмы мяккіх тканак.

Быў шпіталізаваны з РУУС без прытомнасці. Стан цяжкі.

 


МУС пра бойку на Плошчы Пераменаў


"Учора каля 22:30 у міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што ў двары дома на вул. Чарвякова ў Менску б'юцца невядомыя.

Па выбыццi супрацоўнікі міліцыі выявілі 31-рочнага грамадзяніна з цялеснымі пашкоджаннямі. У далейшым праваахоўнікі выклікалі яму хуткую медычную дапамогу. Мужчына шпіталізаваны. Папярэдне вядома, што канфлікт адбыўся з-за бел-чырвона-белых стужак, якія былі развешаны на канструкцыях ў двары. Па дадзеным факце ў цяперашні час праводзіцца праверка", — сцвярджае МУС.

Аднак вядома, што Рамана Бандарэнку спачатку затрымалі, даставілі ў Цэнтральны РУУС і толькі пазней прывезлі ў шпіталь. Медыкі на ўмовах ананімнасці пацвярджаюць, што мужчыну збілі карнікі.

 


Карнікі забіраюць зброю ў насельніцтва?


— Сегодня утром пришли в масках с удостоверениями и изъяли оружие. В руках держали кипу таких же актов.

Наверняка изымают у всех.

 

 

"Татачка, калі ж мяне біць перастануць?"


16-рочны Мікіта ўжо тры месяцы знаходзіцца ў СІЗА.

Яго абвінавачваюць у тым, што 11 жніўня ён нібыта кінуў бутэльку з гаручай сумессю ў бок міліцыянта. Але хлопец кажа, што нічога не рабіў.

У СІЗА дзіця б’юць і ўвесь час патрабуюць, каб ён назваў імя кагосьці іншага і тады абяцаюць выпусціць пад хатні арышт, але яму няма чаго сказаць, бо ён не ўдзельнічаў у пратэстах.

 


Тэлеграм-канал Міколы Дзядка ўзламаны


Тэлеграм-канал актывіста Міколы Дзядка "Мiкоlа" ўзламаны. Там з'явіўся пост, які ўсхваляе карнікоў і заклікае пратэстоўцаў спыніцца.

Ці затрыманы Дзядок — пакуль невядома. Доступ да канала быў не толькі ў яго.


***


Карнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі Мікалая Дзядка, які адміністраваў телеграм-канал "Мiкоlа".

У яго кватэры карнікі нібыта знайшлі замежныя банкаўскія аплатныя карткі і буйныя сумы грошай у рознай валюце. Таксама там нібыта выяўленыя шкляныя бутэлькі з гаруча-змазачнымі матэрыяламі (кактэйлі Молатава), улёткі, налепкі, пратэстная атрыбутыка і камп'ютарная тэхніка.

На афіцыйным відэа МУС Беларусі Мікола Дзядок выглядае збітым.

 


У мастачкі Ульяны Няўзоравай ператрус


Гэта тая дзяўчына, якая праехалася ў менскім метро з плакатам "Гэты плакат можа стаць прычынай майго затрымання".

 


У актывіста Мазырскага НПЗ адбываецца ператрус


У актывіста Мазырскага НПЗ Мікалая Карасёва ў доме зараз адбываецца ператрус. На якой падставе — не вядома. Ён паспеў напісаць у мясцовы чат, што да яго прыйшлі карнікі.

Мікалая Карасёва затрымалі на 72 гадзіны, будзе знаходзіцца ў ІЧУ. З дому канфіскавалі тэлефон і сістэмнік.

 


Карнікі зладзілі паляванне на студэнцкіх актывістаў


Сёння карнікі зладзілі паляванне на студэнцкіх актывістаў. З ператрусамі прыйшлі і да выкладчыкаў.

Раніцай дадому выкладчыцы БДУІР Вольгі Філатчанкавай уламіліся сілавікі і цяпер праводзяць ператрусы.

Прыйшлі з ператрусамі да студэнткі БДПУ Касі Будзько і прэс-сакратаркі Задзіночання беларускіх студэнтаў і валанцёркі "Вясны" Ксеніі Сырамалот. Сястра Ксеніі кажа, што тая цяпер на допыце ў КДБ у якасці сведкі.

Таксама на следчыя дзеянні пасля ператрусу павезлі Алану Гебрэмарыям.

Карнікі забралі Алану Гебрамарыям, сябру Каардынацыйнай Рады, прадстаўніцу Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў, Ксенію Сырамалот, Ягора Канеўскага, студэнткак БДПУ Касю Будзько і Яну Арабейка.

Па апошніх звестках яны ў КДБ.

 

 

З'явіліся два новых страйкоўца


Вайткевіч Дзяніс Аляксандравіч слесар-рамонтнік 5 разраду з цэха "Капралактам 1" і Сяргей Харэвіч электраманцёр з цэха "Капралактам 1" далучыліся да стачкі да выканання народных патрабаванняў.

 


12 супрацоўнікаў Новага Тэатру ў Менску

афіцыйна далучыліся ды забастоўкі


Акцёрам тэатру за нібыта сарваны спектакль налічылі прычыненую страту 15000 бел.рублёў. Падаюць на іх у суд.


"Белсат", 12 лістапада 2020 р.

 


Карнікі перашкаджалі людзям з інваліднасьцю правесьці чарговы марш


Некалькі дзясяткаў чалавек традыцыйна сабраліся а 14-й гадзіне каля Чырвонага касьцёла і рушылі на праспэкт Незалежнасьці. Правесьці марш ім перашкаджалі сілавікі.

На рагу гатэля "Менск", побач з касьцёлам, стаялі чатыры мікрааўтобусы. Адтуль насустрач удзельнікам маршу выйшлі сілавікі ў чорным. Людзі разьвярнуліся і ідуць назад на плошчу. Карнікі рушылі за імі.

Удзельнікі маршу выстройваюцца ў ланцуг на плошчы ўздоўж праспэкту. Супрацоўнікі міліцыі ў форме папярэдзілі іх праз мэгафон аб адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і папрасілі разысьціся. Пратэстоўцы павольна рухаюцца ўздоўж праезнай часткі, іх суправаджаюць мікрааўтобусы зь карнікамі.

Марш плянавалі правесьці пад лёзунгам "Людзі з інваліднасьцю супраць "бязьмежжа" ў знак салідарнасьці з тымі, каго затрымалі з палітычных матываў.

"Мы ёсьць! І ў нас ёсьць грамадзянская пазыцыя і права яе выказваць. Мы будзем гуляць да поўнай перамогі! Мы будзем гуляць за ўсіх, хто затрыманы! Мы будзем гуляць за ўсіх, хто баіцца", — сьцьвярджалася ў анонсе маршу.

Папярэдні марш адбыўся 5 лістапада. Тады падчас акцыі затрымалі некалькі чалавек, у тым ліку журналістку Анастасію Захарэвіч. Яе арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і за непадпарадкаваньне міліцыі.

 


Затрымалі актывіста анархісцкага руху Міколу Дзядка,
ён падазраваны ў крымінальнай справе


Тэлеграм-канал Міністэрства ўнутраных спраў паведаміў, што супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй затрымалі 32-рочнага Міколу Дзядка.

У паведамленьні гаворыцца, што ў сваім тэлеграм-канале ён "публічна заклікаў да ўдзелу ў масавых беспарадках і сілавых акцый "прамога дзеяньня". Дзядок падазраваны па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў.

На відэа, якое распаўсюдзіла МУС, Мікола Дзядок выглядае моцна зьбітым, на твары ў яго пашкоджаньні.

У 2010 роке Мікола Дзядок быў затрыманы ў справе аб нападзе на амбасаду Расейскай Фэдэрацыі. У зьняволеньні ён быў амаль пяць рокаў — ад верасьня 2010 да жніўня 2015. Пасьля вызваленьня жыў у Менску, Вільні, Коўне. Аднавіўся ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце і скончыў навучаньне па праграме "Міжнародная палітыка і эканоміка".

 

 

Памёр зьбіты Раман Бандарэнка. Людзі ідуць на "плошчу Пераменаў"


11 лістапада на "плошчы Пераменаў" у Менску невядомыя ў масках выкралі Рамана Бандарэнку. Потым у цяжкім стане яго прывезьлі ў шпіталь. Стала вядома, што ўвечары 12 лістапада ён у шпіталі памёр. Сястра Рамана пацьвердзіла яго сьмерць.

Раману Бандарэнку быў 31 рок, раней ён служыў ва ўнутраных войсках, у частцы 3214.

Людзі прыходзяць у на "плошчу Пераменаў" ушанаваць памяць загінулага. Людзі скандуюць "Трыбунал!", паведамляе тэлеграм-канал #МотолькоПомоги.


Сьцісла. Што здарылася


Невядомыя ў масках пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары на Чарвякова ўвечары 11 лістапада.
Пасьля вэрбальнага канфлікту зь мясцовымі жыхарамі невядомыя пачалі нападаць і зьбіваць жыхароў. Каля 22:16 некалькі чалавек забралі і зьвезьлі на бусах, падобных да тых, якімі карыстаюцца сілавікі.
Паводле непацьверджанай інфармацыі, каля 1,5 гадзіны Бандарэнка знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менска.
У 0:05 Раман Бандарэнка паступіў у лякарню хуткай мэдычнай дапамогі зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральныміі гематомамі, ударамі, абдзерынамі.
Паводле лекараў, ён знаходзіўся ў затарможаным стане, але ў апэрацыйную ўжо прывезьлі ў коме. Апэрацыя цягнулася некалькі гадзін.
Раман быў у крытычным стане.

ГУУС Менгарвыканкаму сьцьвярджае, што міліцыя зьявіліся на месцы ўжо пасьля здарэньня. Рамана знайшлі ў непрытомным стане і выклікалі "хуткую". Аднак мясцовыя жыхары машыны мэдыкаў ня бачылі.

Сьведка канфлікту з удзелам Рамана расказаў, як разьвіваліся падзеі тым вечарам.

— Я жыву ў доме на "плошчы Перамен", вокны выходзяць акурат туды, — кажа суразмоўца. — Вечарам учора, недзе ў раёне 22:30, жонка пайшла ўкладваць дзяцей. А я пайшоў купіць цыгарэтаў. І калі ішоў назад, то пачуў нейкі шум на пляцоўцы. Зразумеў, што да чаго, бо там такое ня раз бывала. Падышоў паглядзець, што робіцца. Там было чалавек дзесяць, якія абразалі стужкі. Падышоў да іх яшчэ бліжэй. Там ужо дастаткова людзей сабралася, 8–10. Я стаяў ззаду за Раманам. Да нас адвярнуўся адзін з тых, хто зразаў стужкі, і загадаў ісьці дадому. (Сьведка мяркуе, што пазнаў у гэтым чалавеку аднаго з набліжаных да Лукашкі спартовых функцыянэраў. — "Р.С.") Ён быў у масцы, але па брывах, па вачах вельмі падобны. Мы пачалі спрачацца на словах. Ён гаварыў, што чысьціць места, прыбірае яго ад сьмецьця.

Далей сьведка расказвае, што параіў гэтаму чалавеку прыбіраць ля свайго дому, а ня тут. Іх спрэчка паступова перарасла ў канфлікт.

— Раман стаяў побач са мной, — кажа суразмоўца. — У нейкі момант да нас падышоў такі моцны, таксама ў масцы. Мае рукі ў кішэнях былі, Раман стаяў, абапёршыся аб арэлі. Я абсалютна цьвярозы быў, толькі з працы прыехаў за рулём. І вось падыходзіць да нас гэты ціхар і пытае, ці мы яму пагражаем. Раман адказаў, што не. Ціхар пайшоў у мой бок, мы пачалі спрачацца. Я адыходзіў сьпінай уперад. Ён штурхануў мяне, паспрабаваў замахнуцца, ударыць, хапаць мяне. Я ўпаў на турнік, тэлефон выпаў з рук. Падабраў яго, пачаў уцякаць. Уцякаў дварамі, яны гналіся за мной нейкі час. Калі я абышоў раён кругам і падняўся наверх дадому, то далей назіраў адтуль.

Сьведка кажа, што ніякай хуткай у двары не было, мэдыкі да ад’езду "ціхароў" не прыяжджалі. Прыяжджала толькі міліцыя, аднак хутка зьехала, нічога не зрабіўшы. Невядомыя ў той час працягвалі зразаць стужкі.

— Жонка назірала за канфліктам з балькона, пазваніла мне, — кажа сьведка. — Яна думала, што я ўжо ў бусіку. Сказала, што забралі дваіх. Аднаго адпусьцілі, а другога забралі. Атрымліваецца, гэта быў Раман. Невядомыя ў масках яшчэ працягвалі зразаць стужкі. Зрэзалі. Потым яны ўсе сабраліся ў кучу, падмалявалі мурал, сталі на яго фоне і зрабілі сэлфі. А пасьля зьехалі на мікрааўтобусах. Гэта было ўжо ў раёне 23 гадзіны.

Суразмоўца кажа, што яшчэ нейкі час назіраў за падазронымі мікрааўтобусамі, яны стаялі побач зь іх раёнам. Аднак празь нейкі час усе аўтамабілі зьехалі.


Скончыў Акадэмію мастацтваў, служыў у спэцназе, быў дырэктарам крамы


"Наша Ніва" пагаварыла са стрыечнай сястрой Рамана. Паводле яе, Раман быў асьцярожным чалавекам, на маршы не выходзіў: "Мне казаў, што ведае, што могуць зь ім зрабіць, калі затрымаюць, бо ён служыў у спэцназе — частцы 3214 унутраных войскаў".

Раман адслужыў у спэцназе ўжо пасьля Акадэміі мастацтваў.

Працаваў апошнім часам дырэктарам адной з крамаў "Востраў чысьціні". Ён прыйшоў туды ўвогуле адміністратарам, паступова дарос да дырэктара, распавяла яго сястра.


Афіцыйная вэрсія міліцыі:

Рамана знайшлі ў непрытомным стане і выклікалі "хуткую"


ГУУС Менгарвыканкаму сьцьвярджае, што міліцыя зьявіліся на месцы ўжо пасьля здарэньня.

"Учора каля 22:30 у міліцыю паступіла паведамленьне пра тое, што ў двары дому на вуліцы Чарвякова ў Менску б’юцца невядомыя. Пры выбыцьці супрацоўнікі міліцыі знайшлі 31-рочнага грамадзяніна зь цялеснымі пашкоджаньнямі. У далейшым праваахоўнікі выклікалі яму хуткую дапамогу", — напісаў ГУУС Менгарвыканкаму і дадаў наступны абзац з двума клічнікамі.

"МУС канстатуе: некаторыя грамадзяне з мэтай давядзеньня да навакольных сваёй асабістай думкі датычна сваёй палітычнай пазыцыі вывешваюць, малююць, наклейваюць несанкцыянаваную сымболіку на фасадах будынкаў, гарадзкіх канструкцыях, асабістых аўтамабілях і да таго падобнае. Іншыя неабыякавыя грамадзяне спрабуюць аднавіць парадак і не дапускаць парушэньняў правілаў добраўпарадкаваньня. З наступствамі гэткіх канфліктаў, часам даволі сумнымі, разьбіраецца МУС".

 

 

У офіс "Задзіночаньне беларускіх студэнтаў" спрабавалі трапіць невядомыя


Актывісты ініцытывы знаходзяцца ў КДБ. Сярод іх:

сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца Сьвятланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям,
Ксенія Сырамалот,
Ягор Канеўскі,
студэнтка БДПУ Кася Будзько,
студэнтка БДПУ Яна Арабейка.

 


Узламаны чат мікрараёна "Брылевічы"

 

Менск. Узламаны чат мікрараёна "Брылевічы". На аватарцы — чырвона-зялёны лукашысцкі сцяг, у стужцы перапосты з "Жоўтых зліваў". Хто падпісаны на яго — трэба выходзіць.

Гэта працяг атакі на "дваровыя" каналы і чаты. 10 лістапада "неабыякавыя грамадзяне" ўзламалі чат і канал мікрараёна "Вяснянка", а таксама чат мікрараёна "Лебядзіны".

 

 

"КДБ правярае, ці падпісваліся сілавікі за Бабарыку.
Ад вынікаў у СК жахнуліся"


Андрэй Астаповіч звольніўся са Сьледчага камітэту ў знак пратэсту супраць насільля з боку сілавікоў пасьля выбараў і немагчымасьць праводзіць сьледзтва па гэтых фактах. Цяпер ён узначальвае ініцыятыву былых сілавікоў By_Pol.

У інтэрвію "Свабодзе" ён расказвае пра дзейнасьць арганізацыі, чысткі ў Сьледчым камітэце, перасьлед нязгодных праваахоўнікаў, а таксама неабходныя рэформы праваахоўных органаў пасьля пераменаў у Беларусі.


"Вельмі моцна пачысьцілі Акадэмію МУС"


Паводле Астаповіча, Камітэт дзяржаўнай бясьпекі і цэнтральны апарат МУС праводзяць у розных карных структурах праверку, ці падпісваліся іх супрацоўнікі за Віктара Бабарыку падчас выбарчай кампаніі.

— Былы ўжо кіраўнік МУС (Караеў. — "Р.С.") сказаў у вузкім коле, што спачатку мы разьбяромся зь людзьмі на вуліцы, а потым правядзём чысткі ў сябе. Цяпер карнікі аблічбоўваюць сьпісы подпісаў за Бабарыку па ўсёй рэспубліцы, каб выяўляць супрацоўнікаў, якія падпісваліся "не за тых кандыдатаў", як лічыць наш урад. Глядзяць імёны, пашпарты супрацоўнікаў, хто аддаў голас за Бабарыку. Калі чалавек займае высокую пасаду, то яны ўжо разумеюць, што ён прытрымліваецца ня той палітыкі, якая патрэбна ўладам. І такіх людзей выдаляюць. Менавіта так вельмі моцна пачысьцілі Акадэмію МУС. На такі ўзор цяпер пачынаюць чысьціць Сьледчае ўпраўленьне па Менску.

Андрэй Астаповіч дадае, што цяпер аблічбоўваюцца сьпісы за іншых кандыдатаў і паводле гэтых дадзеных будзе адбывацца далейшая праверка карнікоў.

 

"Неўзабаве пацярпіць і сам кіраўнік Сьледчага камітэту"

 

Паводле былога сьледчага, вялікія зьмены могуць чакаць Сьледчы камітэт, супрацоўнікі каторага правялі праверку па фактах нематываванага гвалту з боку сілавікоў падчас пратэстаў.

— У Сьледчым камітэце не было магчымасьці заводзіць справы супраць карнікоў за гвалт. Але яны сабралі ў рамках матэрыялаў нармальную інфармацыю, правялі цэлы шэраг неабходных дзеяньняў. У прынцыпе, па кожным звароце была праведзеная такая праца, якая і павінна была праводзіцца заўсёды ў рамках закону. Пачалі падыходзіць тэрміны. Калі наверсе пра ўсё даведаліся, то пачаліся сур’ёзныя пытаньні: "Вы што там робіце, на чыім вы баку?" — расказвае Астаповіч.

У гэты ж час, паводле яго, КДБ пачаў правяраць і параўноўваць, хто падпісваўся за альтэрнатыўных кандыдатаў.

— Яны жахнуліся ад працэнтных суадносін, зразумеўшы, што гэта самая апазыцыйныя сілавая структура. І таму пачаліся размовы, што гэта самая мяккая структура, самая кепская. Праз гэтыя чысткі будуць звальняцца сьледчыя, найлепшыя кадры разгоняць. Ужо цяпер туды пачалі набіраюць зь сярэдняй адукацыяй, чаго ніколі раней не было. Наколькі я ведаю, неўзабаве пацярпіць і сам кіраўнік Сьледчага камітэту. Яго, хутчэй за ўсё, заменяць. Гэта робяць спэцслужбы з падачы Лукашкі. На гэты момант ён давярае спэцслужбам больш, чым тым, хто яго ахоўвае.

"Радыё Свабода", 12 лістапада 2020 р.

 


"Мужчына ў чорным раптам пайшоў на Рамана і моцна штурхнуў яго"


Суседзі распавялі, як лукашысты на "плошчы Пераменаў" збівалі менчука да стану комы.

Учора ўвечары на вядомай на ўсю Беларусь "плошчы Пераменаў" адбылося здарэнне. Паміж прышлымі знішчальнікамі бел-чырвона-белых стужачак і мясцовымі жыхарамі паўстаў канфлікт, у выніку якога 31-рочны жыхар пратэстнага двара апынуўся ў шпіталі з цяжкімі траўмамі.

Onliner пагутарыў з адной са сведак здарэння.

— Я была ў двары, гуляла з дзіцем, — распавядае мянчанка. — Блізу 21 гадзіны заўважыла, што вуліцай Чарвякова праехала некалькі мікрааўтобусаў. На жаль, не побач з намі... Усе яны прыпаркаваліся каля дома №55 на Чарвякова — насупраць "плошчы Пераменаў". Я наважылася пайсці і паглядзець, што за яны.

Дзяўчына адзначае, што два мікрааўтобусы былі танаваныя, усярэдзіне іх сядзелі людзі ў чорным. Яшчэ два мікрааўтобусы, з яе слоў, былі "заселеныя" так званымі віжамі.

— Стала зразумела, што прыехалі яны да нас у двор і па наш душу. Я развярнулася і пайшла назад, па дарозе сустрэўшы дзвюх жанчын і мужчыну. Не ведаю, чаму звярнула на іх увагу, але калі праз некаторы час азірнулася, убачыла, што яны падышлі да гэтых мікрааўтобусаў і, мабыць, пра нешта гаварылі з пасажырамі.

Пазней гэтыя ж жанчыны і мужчына ў суправаджэнні іншых людзей прыйшлі на нашу пляцоўку. Яны былі апранутыя як звычайна, хіба што твары максімальна хавалі — маскі, шапкі, капюшоны. З сабой гэтыя людзі прынеслі нажы і нажніцы. Адразу ж пачалі зразаць стужачкі.

Калі я спытала, навошта яны гэта робяць, то пачула нешта ў духу "мы зачышчаем места ад такіх, як вы", "мы за Беларусь". Нічога зразумелага ад іх дамагчыся не ўдалося. Крыху пазней, убачыўшы, што адбываецца, на пляцоўку выйшлі нашы хлопцы і задалі незнаёмым людзям тыя ж самыя пытанні. Рушылі ўслед адказы пра "зачыстку" і "мір" і тое, што гэта не наш асабісты двор, а "усё агульнае". Хлопцы запярэчылі, што мы ж не прыходзім да іх у двары і не наводзім парадкі, але яны прадоўжылі зразаць стужкі.

Мянчанка акцэнтуе ўвагу на тым, што жыхары "плошчы Пераменаў" былі эмацыйна стрыманыя і ветлівыя:

— Мы ж разумеем, што гэта не проста людзі прыехалі, а, хутчэй за ўсё, карнікі, пераапранутыя ў "грамадзянку". Плюс падмога ў выглядзе двух мікрааўтобусаў. Больш за тое, мы чакалі, што будзе нейкая правакацыя, раз для знішчальнікі стужачак прывезлі такое ўзмацненне. Таму наважылі ніяк не рэагаваць — зрэжуць гэтыя, мы павяжам новыя.

Сярод усіх, хто прыехаў у наш двор, вылучаўся адзін мужчына ў чорнай вопратцы — ён быў вельмі агрэсіўна настроены. У нейкі момант ён ні з таго ні з гэтага пайшоў на Рамана і моцна штурхнуў яго. Раман па інэрцыі адышоў на некалькі крокаў назад. Я даслоўна на секунду адвярнулася, а калі зноў паглядзела ў бок суседа, ён ужо ляжаў на зямлі.

Пры гэтым, мяркуючы па тым, як яго паклалі і прыціснулі да зямлі, дзейнічалі прафесійна. То бок, гэта не проста неабыякавыя людзі прыехалі да нас у двор зразаць стужкі. Яны спрабавалі скруціць яшчэ аднаго суседа, але не здолелі.

Праз некалькі імгненняў Рамана паднялі з зямлі і панеслі ў мікрааўтобус. Ён цалкам дакладна быў у прытомнасці.

Занепакоеныя менчукі пачалі тэлефанаваць, куды ж павезлі хлопца. Дазваніўшыся да Цэнтральнага РУУС, высветлілі, што хлопца прывозілі менавіта туды, але неўзабаве перадалі медыкам — "вашаму суседу стала дрэнна".

— Наколькі мы ведаем, у БСПМ яго прывезлі ўжо без прытомнасці і адразу ж паклалі на аперацыйны стол. Траўмаў у яго, у тым ліку галаўнога мозгу, велізарная колькасць. У хлопца ёсць жонка, яму ўсяго 31 рок, а прагноз медыкаў зусім несуцяшальны. Пакуль мы чакаем афіцыйнага адказу лекараў, але нам ужо сказалі, што стан вельмі цяжкі.

Раман быў цвярозы, прыехаў у двор на ровары. І потым такое... Прычым адбывалася ўсё на вачах у жанчын, дзяцей, пенсіянераў, якія гулялі на пляцоўцы. На мой погляд, гэта была не бойка, а збіццё.

 


"Зрабілі трэпанацыю чэрапа, шанец выжыць — 1 з 1000"


Што вядома пра стан збітага лукашыстамі менчука на гэты момант.

31-рочны мянчук Раман Бандарэнка знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Яго затрымалі ўвечары 11 лістапада на "плошчы Пераменаў": зацягнулі ў бус, адвезлі ў РУУС, адкуль даставілі ў лякарню ўжо ў несвядомым стане.

Бандарэнку правялі аперацыю, сёння ў лякарні адбыўся кансіліум. Пра яго вынікі "Нашай Ніве" распавялі сваякі:

— Было кровазліццё ў тыя аддзелы мозгу, якія адказваюць за жыццёва важныя працэсы арганізма. Там была вельмі вялікая гематома, давялося рабіць трэпанацыю чэрапа, каб зняць ціск на мозг.

Цяпер Раман у крытычным стане. Шанцы выжыць ацэньваюць як 1 з 1000.

Яму трэба рабіць яшчэ адну аперацыю. Але рабіць яе цяпер, пакуль Раман у такім стане, немагчыма. Ён яе не перанясе.

Лекары сказалі, што цяпер трэба проста чакаць, мажліва, Раману ўсё ж яшчэ крыху стане лепш.

Бывалі выпадкі, калі людзі выжывалі пасля такога, але рэдка. Са слоў медыкаў, 10 гадоў таму ён бы сапраўды памёр, сёння ж шанцы ўсё ж застаюцца.

— Мы робім усё магчымае і нават больш, — кажуць лекары.

 

На "Гродна Азот" усё больш працоўных прымыкае да стачцы


Яшчэ адзін працаўнік з цэха "Карбамід-4" далучыўся да патрабаванняў Народнага ультыматуму.

Апаратчык 6 разраду з "Карбамід-4" "Гродна Азота" Валерый Шаўчэнка далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі да выканання народных патрабаванняў, паведамляе стачкам прадпрыемства.

 


Супрацоўнікі "Гродна Азот" адзін за адным сыходзяць у страйк


Калектыў завода патрабуе выканання ўмоваў Народнага ўльтыматуму.

Да страйку на "Гродна Азот" далучыўся яшчэ адзін працоўны — ужо другі за апошнія некалькі гадзінаў, паведамляе страйкам "Гродна Азот".

Коршун Юры Валянцінавіч, дзяжурны слесар цэхаў "Цыклагексанон-1" і "Олеум", далучыўся да страйку ўслед за сваімі калегамі, якія патрабуюць выканання ўмоваў Народнага ўльтыматуму.

 

 

Наумчик заявіў пра неабходнасць увядзеньня эканамічных санкцый


Журналіст і палітык Сяргей Наумчик заявіў пра неабходнасць увядзеньня эканамічных санкцый супраць беларускіх прадпрыемстваў.

"І пакуль на Захадзе ідуць дэбаты, і апаненты такіх санкцый даказваюць, што "яны стукнуць па простых людзях", гэтыя людзі атрымліваюць дубінкамі па галаве".

 

 

Збіты лукашыстамі Раман Бандарэнка памёр


Ён быў забіты супрацоўнікамі міліцыі.


Учора ўвечары на вядомай на ўсю Беларусь "плошчы Перамен" адбылося здарэнне. Паміж ціхарамі, што прыйшлі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі і мясцовымі жыхарамі ўзнік канфлікт, у выніку якога 31-гадовы жыхар пратэстнага двара Раман Бандарэнка быў у шпіталі з цяжкімі траўмамі.


Як стала вядома "Белсату", Раман Бандарэнка памёр у рэанімацыі. Гэтую інфармацыю шэрагу СМІ пацвердзіла сястра загінулага.


Мясцовая жыхарка Юлія стаяла побач з Раманам і бачыла ўсё на свае вочы. Вось што распавяла "Нашай Нiве" відавочца падзей:


— Учора а 10-й вечара ў наш двор прыехалі людзі ў цывільным з маскамі на тварах. Дзве-тры жанчыны і сем мужчын. Пачалі зразаць стужкі.


Я выйшла на вуліцу і бачыла падзеі на свае вочы, — распавядае Юлія. — У мяне ўзнікла спрэчка з адной з жанчын: што вы тут робіце? Адказ быў: мы неабыякавыя грамадзяне, жывём у сваёй краіне!


У гэты час я ўбачыла Рому. Падышла да яго, павіталася. Мы стаялі з ім і слухалі, як нейкі хлопец вядзе палеміку з адным з ціхароў.


Рома спакойны, не гарачы. Ён жа мастак. Ніколі не правакаваў на бойкі, паводзіў сябе абачліва. І ўчора таксама.


Рома слухаў-слухаў дыялог хлопца з ціхаром, потым зразумеў, што гэта бессэнсоўная размова. І сказаў хлопцу: "Усё, няма пра што тут размаўляць, сканчайце". Тут ціхар да яго павярнуўся і сказаў: "Ты што тут, борзды?" І пайшоў на Рому. Рома пачаў адступаць. І яны апынуліся амаль каля мурала. Ціхар штурхнуў Рому.


Рома ўхіляўся, але не адбіваўся! Але ціхары схапіў яго, пачалі круціць. І атрымалася так, што ён моцна штурхнуў Рому на дзіцячую металічную лесвічку і насеў на яго. І тут у гэтага ціхара выпаў тэлефон. Я крыкнула: "Рома, здымі маску з яго!" Пасля гэтых слоў ціхар падхапіў тэлефон і рэзка ўцёк, кажа Юлія.


— Але ў тую ж секунду з розных кутоў падбеглі двое ў шэрым і чорным — не ў форме, у цывільным і ў масках. Яны падбеглі і пачалі Рому "прэсаваць": яны яго не білі, але населі, прыціснулі да зямлі. Увесь гэты час па перыметры двара стаялі таніраваныя бусы. З іх ніхто не выходзіў.


І гэтыя, якія выбеглі, узялі Рому, панеслі за рукі і ногі, махнулі бусу, каб той пад'ехаў. Рому кінулі ўнутр машыны. Каб бус гайдаўся — гэтага я не бачыла. Кінулі, і бус адразу з'ехаў.


Усё гэта я пераказала сёння следчым. Уважаю, што сітуацыю трэба максімальна апублікаваць.


Я думаю, Рамана білі або ў бусе, або ў РУУС. На пляцоўцы гэта была валтузня, а не бойка. І Раман аб тую лесвічку стукнуўся не галавой! Ва ўсякім выпадку я так убачыла. І крыві потым на дзіцячай пляцоўцы не было.


Нагадаем, уначы ў лякарню паступіў 31-рочны Раман Бандарэнка з вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ударамі, ранкамі. Аперацыя доўжылася некалькі гадзін.


Гэта не першая смерць падчас мірных пратэстаў у Беларусі. Ужо загінулі Аляксандр Тарайкоўскі (Менск), Аляксандр Віхор (Гомель), Генадзь Шутаў (Берасце), Мікіта Крыўцоў (Меншчына). Таксама выклікае пытанні гібель дырэктара Ваўкавыскага музея Канстанціна Шышмакова.

 

 

На "плошчы Перамен" сабраліся тысячы менчукоў


На "плошчы Перамен" сабраліся тысячы беларусаў. Людзі прыязджаюць аддаць даніну памяці забітаму лукашыстамі Раману Бандарэнку.

Менчукі атачылі мікрааўтобус карнікаў, якія прыехалі на "плошчу Перамен". Людзі скандуюць: "Фашысты!".

Беларусы запальваюць сьвечкі ў вокнах сваіх кватэр. Так яны аддаюць даніну памяці забітаму карнікамі жыхару "плошчы Перамен" Раману Бандарэнку.

 

 

Очередной работник "Беларуськалия" присоединился к стачке


"Отказ от работы на режим — это самое малое, что я могу сделать", — прокомментировал свой поступок Александр Махров.

 


Инженер Лукомльской ГРЭС присоединился к Общенациональной забастовке


"Я, Гладких Роман Валерьевич, ведущий инженер-электрик Лукомльской ГРЭС присоединяюсь к Общенациональной забастовке", — написал он в своем заявлении на имя директора предприятия.


"Хартыя’97%", 12 лістапада 2020 р.

 

 

Сегодня по всему Менску проходят облавы против разных активистов


Например, в дом к преподавательнице кафедры ПОИТ БГУИР Ольге Филатченковой ворвались силовики. Известно, что приходили к активистам из района Каскад, Новая Боровая, района Площади Перемен. Есть ли среди задержанных другие студенты и преподаватели — мы пока не знаем.

Кроме этого, вчера повторно задержали студентку БГМУ Анастасию Козлову. После ночной смены она пришла к 9:00 к РУВД с адвокатом, а после 6-часового допроса её задержали. Пока — на 72 часа, как подозреваемую по ч. 1 ст. 342 УК РБ ("организация массовых беспорядков") за шествие к Куропатам.

Берегите себя и ничего не бойтесь. Нас большинство и мы победим!

 


Бульбу "асудзілі" по 23.34


У Брылевічах з'явілася незвычайная інсталяцыя. На плоце развесілі бульбачку ў клетках. І "засудзілі" бульбіны па 23.34. А памятаеце як яны пратэставалі?


Telegram-канал "Баста", 12 лістапада 2020 р.

 


Раман Бандарэнка памёр у рэанімацыі БХМД 


Як стала вядома, вечерам Раману стала горш, паднялася тэмпература да 40. У выніку хлопец памёр.

Нагадаем, хлопца, затрыманага ўвечары 11 лістапада, прывезлі з Цэнтральнага РУУС у Лякарню хуткай медычнай дапамогі непрытомным, з закрытай ЧМТ і гематомамі па ўсім целе. Уночы яму была праведзеная цяжкая аперацыя на галаве, увесь час ён быў у коме. 

Раману быў 31 рок.

Спачуванні сваякам.


"Эўрарадыё", 12 лістапада 2020 р.

 

 

Памёр Раман Бандарэнка,
якога хуткая забрала непрытомным з Цэнтральнага РУУС


Памёр збіты Раман Бандарэнка з Плошчы перамен. Гэтую інфармацыю нам пацвердзілі яго сваякі.

Нагадаем, 31-рочны мянчук Раман Бандарэнка знаходзіўся ў вельмі цяжкім стане ў лякарне. Увечары 11 лістапада невядомыя прыехалі ў легендарны двор "Плошча Перамен" зразаць стужкі. Скончылася ўсё бойкай з Раманам Бандарэнкам. Невядомыя збілі яго, пасля чаго даставілі ў РУУС, а адтуль — ужо без прытомнасці — у лякарню.

Шанцы Бандарэнкі выжыць ацэньваліся як 1 з 1000.

Раман Бандарэнка жыў на вуліцы Чарвякова ў Менску, не на самой "Плошчы Перамен", але побач з ёй.

"Плошчай Перамен" называюць свой квартал жыхары аднаго з менскіх мікрараёнаў. Такая назва прыжылася пасля таго, як жыхары гэтага жылога комплекса намалявалі на адной са сцен мурал з дыджэямі перамен. Лукашысты рознымі спосабамі замалёўвалі гэты мурал 14 разоў, але жыхары яго аднаўлялі. У гэтым квартале склалася моцная супольнасць. Жыхары запрашаюць музыкаў на вечаровыя канцэрты, самаадукоўваюцца на лекцыях і ўпрыгожваюць прастору нацыянальнай сімволікай.

11 лістапада Бандарэнка пабачыў у чаце, што ціхары чарговы раз зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі, і вырашыў не заставацца дома.

Мясцовая жыхарка Юлія стаяла побач з Раманам і бачыла ўсё на свае вочы.

— Учора каля 10-й вечара ў наш двор прыехалі людзі ў цывільным з маскамі на тварах. 2-3 жанчыны і сем мужчын. Пачалі зразаць стужкі.

Я выйшла на вуліцу і бачыла падзеі на свае вочы, — расказвае Юлія. — У мяне ўзнікла спрэчка з адной з жанчын: "Што вы тут робіце?". Адказ быў: "Мы неабыякавыя грамадзяне, жывём у сваёй краіне!".

У гэты час я ўбачыла Рому. Падышла да яго, павіталася. Мы стаялі з ім і слухалі, як нейкі хлопец вядзе палеміку з адным з ціхароў.

Рома спакойны, не гарачы. Ён жа мастак. Ніколі не правакаваў на бойкі, паводзіў сябе разважліва. І ўчора таксама.

Рома слухаў-слухаў дыялог хлопца з ціхаром, пасля зразумеў, што гэта бессэнсоўная размова. І сказаў хлопцу: "Усё, няма пра што тут размаўляць, заканчвайце".

Тут ціхар да яго павярнуўся і сказаў: "Ты што тут, борзы?" І пайшоў на Рому.

Рома пачаў адыходзіць. І яны апынуліся амаль у мурала. Ціхар штурхануў Рому.

Рома адхіляўся, але не адбіваўся! Але ціхар схапіў яго, пачаў круціць. І атрымалася так, што ён моцна штурхнуў Рому на дзіцячую металічную лесвічку і насеў на яго. І тут у гэтага ціхара выпаў тэлефон.

Я крыкнула: "Рома, здымі маску з яго!".

Пасля гэтых слоў ціхар падхапіў тэлефон і рэзка ўцёк, кажа Юлія. 

— Але ў тую ж секунду з розных кутоў падбеглі двое ў шэрым і чорным — не ў форме, у цывільным і ў масках. Яны падбеглі і пачалі Рому "прэсаваць": яны яго не білі, але населі, прыціснулі да зямлі.

Увесь гэты час па перыметры двара стаялі таніраваныя бусы. З іх ніхто не выходзіў.

І гэтыя, якія выбеглі, узялі Рому, панеслі за рукі і ногі, махнулі бусу, каб той пад'ехаў. Рому закінулі ўнутр машыны. Каб бус тросся — я не бачыла. Закінулі, і бус адразу з'ехаў.

Усё гэта я пераказала сёння следчым. Лічу, што сітуацыю трэба максімальна апублічваць.

Я думаю, Рамана білі або ў бусе, або ў РУУС. На пляцоўцы гэта была валтузня, а не бойка. І Раман аб тую лесвічку ўдарыўся не галавой! Ва ўсякім выпадку я так ўбачыла. І крыві пасля на дзіцячай пляцоўцы не было.

 

 

"Плошча Перамен" смуткуе


Тысячы людзей прыехалі аддаць даніну памяці Раману Бандарэнку. Людзі ідуць і ідуць, патокамі па ўсіх навакольных вуліцах.

Людзі запальваюць знічкі ў памяць аб Рамане Бандарэнку.

На "плошчы Перамен" працягваюць збірацца людзі. Яны скандуюць "Не забудем, не простим!"

На "плошчы Перамен" спяваюць "Магутны Божа".

У раёне "плошчы Перамен" утварыліся заторы: людзі едуць і едуць. Калі ласка, калі вы на аўто, улічыце гэта.

Абстаноўка вакол "плошчы Перамен" цяпер — машыны бясконца гудуць.

Людзі атачылі бус з карнікамі, якія спрабавалі праехаць на "плошчу Перамен"  па вуліцы Чарвякова. Крычалі "Фашысты!" і "Забойцы!". Карнікі не маглі праехаць і мусілі выслухоўваць гэта, бо па пешаходным пераходзе цёк няспынны паток людзей з кветкамі і свечкамі.

"Мы остановим этот фашизм!" — скандуе "плошча Перамен". Раней такога лозунгу не было.

У розных раёнах Менску людзі выходзяць на вуліцы з нацыянальным сцягам, каб аддаць даніну памяці Раману Бандарэнку. 

Жыхары Зялёнага Луга выказваюць свае спачуванні "плошчы Перамен".

У многіх местахах людзі выйшлі на вуліцу, каб аддаць даніну памяці Раману Бандарэнку.


"Наша Ніва", 12 лістапада 2020 р.

 

 

Кремль устраивает пляску на костях беларусов


Вчера министр иностранных дел Масковии Лавров (Лаврушка) цинично высказался по событиям в Беларуси. И очень неуместно, особенно в свете еще одной резонансной смерти, связанной с беспределом беларусских карателей.

— Мы... удовлетворены тем, что эти протесты сходят на нет, — заявил Лаврушка.

Вот так. Какой ценой это в последние две недели происходит и степень творимого террора подконтрольным Кремлю правителем его не волнует. В Беларуси за последние три месяца задержали уже около 20 тысяч человек.

Принимая во внимание пропорцию к населению страны, это соответствовало бы примерно 300 тысячам задержанных людей в Масковии. Это просто весь город Смоленск, подвергнутый задержаниям, штрафам, избиениям, пыткам.

Вернее, в Смоленске живут около 300 тысяч человек вместе с младенцами и стариками. Планомерные репрессии против всего взрослого населения полумиллионной Рязани наверное были бы более верной аналогией масштабу репрессий в Беларуси.

По мнению Лаврушки, на недавнюю протестную акцию вышло меньше людей, чем обычно, не по причине террора и запугиваний, а потому, что беларусы якобы осознали, что "всё-таки ситуацию нужно успокаивать и нужно переходить к конструктивному диалогу". И добавил, что "здоровой" оппозиции надо вписываться в дискуссию об изменении Конституции.

Это циничная ложь и попытка увести внимание с реальных чаяний большинства беларусов на искусственную повестку. В эту самую дискуссию об изменениях в Конституцию включаются лишь маргинальные политические силы, которые выражают интересы совсем небольшой части населения.

На повестке беларусского общества стоит не советская бутафория с имитацией никчемных изменений в Конституцию, а проведение новых и справедливых выборов, прекращение репрессий и расследование всех случаев насилия. Исходя из народных настроений, в имитацию и не подключаются сколько-нибудь популярные политические и общественные силы.

Своей интерпретацией событий устами Лаврушки Кремль ещё раз подтвердил, что настроения беларусов его нисколько не волнуют; ставка сделана на сохранение власти Лукашки как минимум на ближайшую перспективу и дальнейшее втягивание Беларуси в "углублённую интеграцию" на своих условиях.

 


За нанесение вреда интересам режима Лукашки будут лишать беларусского гражданства


Автором проекта "закона" является широко известная в узких кругах Мария "депутат" Василевич, попавшая в "парламент" после головокружительной карьеры в службе эскорта узурпатора. Сообщается, что гражданства Беларуси могут быть лишены, в частности, "за участие в экстремистской деятельности, а также причинение тяжкого вреда интересам страны".

Само собой, под "страной" имеется в виду режим поехавшего деда, который всё ещё цепляется своими синими пальцами за кресло главы государства.

Стоит полагать, что прежде всего речь идёт о лишении гражданства сотрудников редакции NEXTA. И потому хотим заявить словами классика: "Неприятность эту мы переживём".


Telegram-канал НЕХТА Live, 13 лістапада 2020р.

 

 

Менчукі правучылі лукашыстку,
якая разбіла нагамі лампадкі ў памяць пра Рамана Бандарэнку


Тысячы беларусаў выйшлі сёння на акцыю памяці Героя Беларусі Рамана Бандарэнкі.

На Каменнай горцы ў Менску невядомая жанчына пачала скідаць нагамі і разбіваць лампадкі, якія пакінулі ўдзельнікі акцыі памяці Рамана Бандарэнкі, паведамляе "Радыё Свабода".

Пазней Жыхары Каменнай горкі знайшлі лукашыстку, якая разбівала нагой лампадкі і прымусілі прыбраць усе за сабой.

— Фу, ганьба, — каментуюць менчукі дзеянні лукашысткі.

 


Следчы камітэт прыпыніў праверку паводле справы Аляксандра Тарайкоўскага


Лукашка заахвочвае беспакаранасць за забойствы беларусаў?

Управай Следчага камітэта Менску прыпыненая праверка паводле справы Аляксандра Тарайкоўскага. Крымінальную справу дагэтуль не распачалі, хоць ёсць сведка гібелі мужчыны. Пра гэта распавяла адвакатка Альвіна Мінгазава.

— Следчы камітэт спасылаецца на арт. 173-3 КПК Беларусі. Згодна з гэтым артыкулам, праверка можа быць прыпыненая на падставе неатрымання адказу на міжнародны запыт; неатрымання вынікаў экспэртызы ці праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці, — распавяла адвакатка.

У адпаведнасці з КПК тэрмін прыпынення праверкі можа доўжыцца да 3 месяцаў.

Альвіна Мінгазава мае намер звярнуцца па тлумачэнні, што менавіта паслужыла прычынай прыпынення праверкі.

Яна таксама паведаміла, што ёсць сведка гібелі Тарайкоўскага, ёсць ягоныя паказанні — і знятыя на відэа, і пісьмовыя. Следчы камітэт просіць падаць ягоныя звесткі, і адвакатка іх не хавае, як і сам сведка.

Нагадаем, 10 жніўня каля станцыі метро "Пушкінская" загінуў Аляксандр Тарайкоўскі. Ягоныя апошнія хвіліны жыцця трапілі на відэа, і гэтыя кадры зняпраўдзілі першапачатковую версію МУС, якая гучала так: "10 жніўня, каля 23:00, падчас "масавых беспарадкаў" у Менску на вул. Прытыцкага натоўп будаваў барыкады для блакавання руху. Падчас супрацьстаяння са спецназам, які прыбыў для дэблакавання плошчы, адзін з дэманстрантаў спрабаваў кінуць неўстаноўленую выбуховую прыладу ў бок праваахоўнікаў. Яна выбухнула ў руцэ, мужчына атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём".

На здымцы відаць: у Аляксандра няма нічога ў руках, і ён падае на зямлю пасля ранення ў грудзі.

Пакуль СК не спяшаецца даць прававую ацэнку гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, на двух менчукоў ужо распачалі крымінальную справу за надпіс "Не забудземся" на месцы гібелі мужчыны. Абвінавачаная Марыя Бабовіч цяпер знаходзіцца пад вартай, ёй інкрымінуюць адразу два артыкулы Крымінальнага кодэксу РБ — ч. 2 арт. 339 (Хуліганства) і ч.2 арт.218 (Наўмыснае пашкоджанне маёмасці). Таксама за кратамі за аднаўленне фразы "Не забудземся" апынуўся Дзяніс Граханаў. Са слоў ягонай мамы, "Гаррамаўтадар" налічыў шкоду 10 тысяч рублёў. Марыі і Дзянісу пагражае да 10 рокаў пазбаўлення волі.

 


Забастоўка ахоплівае Беларускую чыгунку


Да страйку далучаецца ўсё больш супрацоўнікаў БЧ.

На Беларускай чыгунцы да страйку далучыліся кіраўнік аддзела тэхнічнай дакументацыі дарожнай лабараторыі аўтаматыкі, тэлемеханікі і сувязі Андрэй Купцоў і кіраўнік лабараторыі Дзяніс Бергін, паведамляе тэлеграм-канал belzhd_live.

 


На "Гродно Азот" в знак протеста уволился начальник смены


Денис Сайко поддержал бастующих работников.

"Стачком Азота" сообщил об увольнении в знак протеста начальника смены цеха "Циклогексанон 2" Дениса Сайко.

Начальник цеха поддержал бастующих рабочих химического завода.

Отметим, что на предприятии бастуют самые квалифицированные кадры, что уже приводило к остановке цехов.

 

Людзі выйшлі па ўсім Менску, каб ушанаваць памяць Героя Беларусі


У Беларусі ўзгадваюць Рамана Бандарэнку.

Onliner.by публікуе відэа акцый салідарнасці, якія праходзяць па ўсім Менску. Роўна а 12:00 беларусы выйшлі на акцыю памяці забітага лукашыстамі Рамана Бандарэнкі.

 


У Гародні людзі масава сабраліся каля помніка Фары Вітаўта


Людзі ўспамінаюць усіх ахвяр рэжыму Лукашкі.

Telegram-канал "Выбары бачыш?" апублікаваў відэа з Гародні. Як паведамляе Telegram-канал, людзі сабраліся каля помніка разбуранай камуністамі Фары Вітаўта, каб ушанаваць памяць забітага лукашыстамі Рамана Бандарэнкі, а таксама ўсіх ахвяраў рэжыму.

 


Сотрудники "Гродно Азот" вышли на минуту молчания

в память о Романе Бондаренко


Один за всех и все за одного.

Вчера каратели Лукашки убили 31-летнего Романа Бондаренко.

Сегодня люди вышли на центральные улицы и площади наших городов на акцию памяти о Герое Беларуси.

Сотрудники "Гродно Азот" вышли в 12:00 на минуту молчания в память о Романе Бондаренко, передает "Белсат".

 


Рабочыя гарадзенскага "Белкарда" разам з усёй краінай

смуткуюць аб Раману Бандарэнку


Вечная памяць Герою.

Учора карнікі Лукашкі забілі 31-рочнага Рамана Бандарэнку.

Сёння людзі выйшлі на цэнтральныя вуліцы і плошчы нашых гарадоў на акцыю памяці пра Героя Беларусі.

"Рабочыя гарадзенскага "Белкарда" разам з усёй краінай смуткуюць аб Раману Бандарэнку", — піша тэлеграм-канал "Нехта".

 


У Наваполацку таксама пастаў ланцуг салідарнасці

 

Спынілася ўся Беларусь.

"Радыё Свабода" публікуе відэа ланцугу салідарнасці ў Наваполацку. Людзі сталі ўздоўж цэнтральнай вуліцы, каб ушанаваць памяць Героя Беларусі Рамана Бандарэнкі.

 


Витебск вышел на акцию памяти погибшего Романа Бондаренко


Герои не умирают.

В Витебске возле памятника воинам-интернационалистам собралось около 50 горожан, чтобы почтить память Романа Бондаренко, пишет Telegram-канал "Выборы видишь?" Люди несут цветы, свечи. У подножия мемориала поставили портреты погибшего.

 


У Бабруйску людзі прагналі "ціхароў" з акцыі памяці


Telegram-канал Нехта паведамляе пра акцыю памяці аб Рамане Бандарэнка. На акцыю прыйшлі "ціхары", аднак людзі прагналі лукашыстаў.

 


На беларускіх прадпрыемствах ушанавалі памяць Рамана Бандарэнкі


Працоўныя правялі акцыі салідарнасці.

Як піша "Наша Нiва", беларускія працоўныя выйшлі на акцыі памяці пра Рамана Бандарэнку. Акцыі прайшлі на Менскім трактарным заводзе, Камароўскім рынку, ГЦ "Ждановічы", цэнтры кіравання Беларускай чыгункі і іншых прадпрыемствах.

 


Застрайкавалыя шахцёры Салігорска выйшлі на акцыю


Працоўныя сталі ў ланцуг салідарнасці.

"Наша Нiва" оапублікавала відэа акцыі страйкоўцаў — супрацоўнікаў салігорскага "Беларуськалія". Яны таксама ўспамінаюць Рамана Бандарэнку.

 


Медыкі розных лякарняў і паліклінік ушанавалі памяць Рамана Бандарэнкі


Героі не паміраюць.

Учора карнікі Лукашкі забілі 31-рочнага Рамана Бандарэнку. Па ўсёй краіне сёння праходзяць акцыі памяці пра Героя Беларусі.

Медыкі розных лякарняў і паліклінік сёння а 12-й правялі хвіліны маўчання памяці Рамана Бандарэнкі ўнутры сваіх установаў. Пра гэта паведамляе "Наша ніва".

 

 

Что беларусам удалось выяснить об убийстве Романа Бондаренко,

пока власти бездействуют


Люди собирают факты для народного трибунала над лукашистами.

МВД и Следственный комитет прокомментировали убийство Романа Бондаренко в традиционно циничном ключе. Но видео с камер видеонаблюдения, опубликованнные СМИ, и документы, раскрытые медиками, доказывают, что власти лгут.

Пока власти бездействуют, беларусы проводят свое, народное расследование и уже даже создали фонд для вознаграждения тех, кто поделится ценной информацией. В интернете уже появилось несколько видеозаписей с места событий, медицинские документы и свидетельства очевидцев.

The Village Беларусь собрал всё, что к этому моменту беларусам стало известно об убийстве Романа.


Как смерть Романа подают власти


МВД прокомментировало инцидент вчера, в 12:49, когда Роман Бондаренко ещё был жив, но находился в больнице в тяжёлом состоянии (жирным и цифрами выделены факты, в которых есть нестыковки).

Следственный комитет опубликовал свой комментарий сегодня, уже после смерти Романа:

"По данному факту следственным управлением УСК по г. Менску проводится проверка".

Провластные СМИ о смерти Романа в основном промолчали, а те, что не промолчали, высказались цинично.


Что видно на записях с камер видеоонаблюдения


Сегодня в независимых СМИ и телеграм-каналах появились три видеозаписи, сделанные с разных ракурсов в разное время. Они ставят под сомнение версии СК и МВД.

Видео 1 с камеры видеонаблюдения. Снято в 22:15 — 22:19. На этом видео видно момент драки: сначала группа мужчин стоит возле стены с ленточками, вокруг собираются другие люди, в 22:17 (02:20 на видео) видно, как какой-то мужчина, предположительно Роман Бондаренко, начинает пятиться от группы мужчин в штатской одежде у стены с ленточками, а они на него нападают. В 22:17, но в конце 17-й минуты в кадре появляются четыре человека, тоже в штацком, которые бегут с улицы к площади. Несколько секунд они наблюдают, как Романа избивают, а потом выносят его с площадки вместе с некоторыми из тех, кто его избивал. Видео обрывается В 22:18:59. Романа несут 3 человека в тёмном, ещё один в спортивном их сопровождает.

Видео 2 с другой камеры видеонаблюдения, снятое В 22:17, "площадь Перемен" — справа. На этом видео видно, как светлый бус проезжает мимо "площади Перемен" В 22:18 (0:30 на видео), в 22:18 и 56 секунд люди в штатском — три человека и один сопровождающий — выносят Романа Бондаренко в сторону дороги, по которой ехал бус. через несколько секунд он возвращается, подъезжает к группе людей с Романом. Романа заносят в бус, один из людей, которые его несли, тоже заходит в бус, остальные возвращаются в сторону "площади Перемен". Бус отъезжает на несколько метров и останавливается. Видео заканчивает В 22:21.

На видео смотрите в правый верхний угол.

Ещё одно видео — Видео 3 — было опубликовано в телеграм-канале Мотолько. На нем зафиксирова момент приезда к "площади Перемен" милиции на автомобилях с опознавательными знаками. Судя по времени на камере видеонаблюдения, это произошло в 22:30, спустя 10 минут после того как Романа задержали и закинули в бус. Такую же информацию сообщили очевидцы:

"Антон, я была на ПП во время задержания Ромы, милиция приехала через 10 минут после того, как его утащили в бус. Я разговаривала с одним из них. У него по рации спросили, есть ли драка сейчас, он сказал, что нет. Я сказала ему, что 10 минут назад били человека, на что он ответил "сейчас же не бьют? значит и мы не нужны" и они дружно уехали. Они (наряд) даже не застали Рому на площади!"

"Последнее сообщение от женщины верное. Ситуацию не застал, выглянул в окно когда уже закончилась потасовка. Козелок (белый) приехал минут через 10. Ещё минут через 5 пришли 3 мента, в полном экипе, в шлемах. Тихарь им что то сказал и они развернулись, ушли. Возле дома стояло несколько женщин, они поговорили с ними минуту. Менты ничего не видели и не предприняли".


Что не так с версией МВД и СК


По версии МВД, сообщение в милицию поступило около 22:30. Это не совпадает со временем на камерах видеонаблюдения. Согласно времени на камерах, драка закончилась примерно В 22:18, К 22:30 Роман уже был 10 минут как кем-то задержан и отнесён в бус.

МВД сообщает, что прибывшие на место происшествия "сотрудники милиции обнаружили 31-летнего гражданина с телесными повреждениям". На видео нет ни одного сотрудника милиции в форме, хотя не исключено, что люди в штатском, которые пришли с улицы на площадку в момент драки, были сотрудниками милиции. Очевидцы и видео показывают, что сотрудники с опознавательными знаками прибыли уже после задержания Романа.

МВД называет людей, которые снимали ленточки и избивали Романа "неравнодушными гражданами". Однако на видео видно, что "неравнодушные граждане" внешне выглядели как обычно выглядят люди в штатском, кроме того, как минимум один из участников драки сопровождал людей, которые относили Романа в бус, а после с некоторыми из них вернулся на "площадь Перемен".


Следственный комитет утверждает, что агрессивно настроены были местные жители, а не люди, снимающие ленточки. На видео нет звука, возможно, местные жители проявляли агрессию словесно. Однако очевидно, что изически нападать на Романа начали люди, снимавшие ленточки.

СК повторяет версию МВД о том, что прибывшие на место сотрудники милиции обнаружили "мужчину с телесными повреждениями" и добавляет, что Роман был с "признаками алкогольного опьянения". Это ложь. Роман не был пьян, это доказывают результаты медицинской экспертизы. Мы уже рассказывали об этом подробно.

МВД в своей версии событий опускает тот момент, что с "площади Перемен" Романа отвезли в РУВД и продержали там от 1,5 до 2 часов. По словам медиков, которые передала сестра Романа, это промедление стоило её брату жизни:

— Сегодня в больнице консилиум, приехал какой-то профессор. Говорят, если бы раньше привезли в больницу, то были бы какие-то шансы, а теперь шансов мало совсем. Врачи говорят, что его очень поздно доставили. Сейчас Роман в коме, — рассказала сестра Романа "Нашей Ниве" вчера ещё до его смерти.

Однако родные Романа подозревают, что парня избивали не только на "площади Перемен". В комментарии "Нашей Ниве" сестра Романа сказала:

— Свидетели сказали его маме, что Романа закинули в бус, после бус очень сильно трясло — возможно, его били? Потом его отвезли в РУВД. Рома был в заторможенном состоянии, его начало тошнить. Но почему-то в РУВД он провел аж 2 часа.

 


На "площади Перемен" в вечер летального избиения Бондаренко
видели человека, похожего на главу ФХБ Баскова


Ябатька Басков отказался разговаривать с журналистами.

11 ноября вечером на "площади Перемен" в Менске 31-летний местный житель Роман Бондаренко был затащен милиционерами в микроавтобус его доставили в Центральное РУВД. Позже Бондаренко оказался в реанимации с тяжелыми травмами, ему провели операцию, однако 31-летнему парню выжить не удалось. В 20:00 четверга стало известно, что Роман умер в больнице.

Добавим, что после в интервью "Радыё Свабода" один из свидетелей конфликта рассказал, что узнал среди тех, кто принимал участие в конфликте, "приближенного к Лукашки спортивного функционера". Имен издание не указывает.

Жители "двора перемен" рассказали, что среди "гостей" 11 ноября они также видели мужчину, очень похожего на Дмитрия Баскова. Ранее человек, похожий на Баскова, появлялся на видео конфликта из-за среза БЧБ-лент в ЖК "Мегаполис" 18 октября — на снимке находится слева, по этому кадру человека и опознали свидетели, пишет "Трибуна".

Вечером 12 ноября и утром 13 ноября журналисты tut.by неоднократно пытались пообщаться с Дмитрием Басковым. Но он отказывался от разговора и бросал трубку. Пресс-секретарь ФХБ сказала, что председателя нет на месте и в ближайшие дни не будет.

Известно, что глава Федерации хоккея активный участник автопробегов ябатек.

Tut.by поговорил с одним из жителей "площади Перемен", менчанином Дмитрием. Он не видел сам инцидент с Романом Бондаренко, но лично общался с теми, кто срезал ленточки во дворе потом. Это было примерно в 22:30.

— Увидел, что на площадке были люди, которые активно срезали ленты с забора, а женщина закрашивала зеленой краской мурал. Я остановился поговорить, просто спросил: "Ребята, что вы делаете? Зачем вы портите стену?". (…)

После объяснений, что "пришёл с миром", Дмитрий смог пообщаться с неизвестными "о ситуации в стране". Они были в обычной одежде, говорили, что "наводят порядок". Мужчина в маске представился Дмитрием.

— Мужское имя — точно Дмитрий, запомнил, потому что мы тезки. Невысокого роста, ниже меня, то есть ниже 185 сантиметров. В беседе выяснилось, что ему, как и мне, больше 40 лет, что у него есть дети (напомним, Баскову 42 года, у него есть сын и дочь — прим.). Тёмненький, ярко выраженные чёрные брови, карие глаза. Когда я его увидел, сразу всплыло лицо человека с роликов про ситуацию в ЖК "Мегаполис" — очень похож.

Также по опубликованным кадрам с "площади Перемен" (11 ноября) и "Мегаполиса" (18 октября) можно сделать предположение, что в двух случаях на месте заметили одного и того же человека. Его можно опознать по куртке тёмного цвета с четырьмя железными пуговицами, которые давали блик от фонарей на тёмной улице.

 

Ужо больш за шэсць гадзін менчукі стаяць на "плошчы Пераменаў",
змяняючы адзін аднаго


Ужо больш за шэсць гадзін людзі стаяць на "плошчы Пераменаў", змяняючы адзін аднаго. За гэты час не было ніводнай спробы карнікаў разагнаць тых, хто сабраўся, піша тэлеграм-канал "Баста".

Рэжым баіцца разганяць людзей ля мемарыяла Героя Беларусі Рамaна Бандарэнкі — рэжым варта па калена ў бензіне і разумее, што хопіць і адной іскры для выбуху.

 

Яшчэ пяць працаўнікоў "Гродна Азоту" далучыліся да стачкі


Страйк на прадпрыемстве прадаўжаецца.

На "Гродна-Азоце" прадаўжаюцца стачкі.

Толькі за два апошнія дні да стачкі далучыліся пяць чалавек. Гэта Валеры Шаўчэнка, Юрый Коршун, Дзяніс Вайткевіч, Сяргей Харэвіч і Уладзімір Мніх.

Фота апублікаваў тэлеграм-канал "Беларусь галаўнога мозгу".

Адзначым, што на прадпрыемстве страйкуюць самыя кваліфікаваныя кадры, што ўжо прыводзіла да прыпынення цэхаў.

 

Пад Косава затрымалі больш за сорак супрацоўнікаў "Беларуськалія"

 

Усе яны ехалі на радзіму Тадэвуша Касцюшкі на экскурсію.

13 лістапада ў час аўтобуснай экскурсійнай паездкі на радзіму Тадэвуша Касцюшкі (Косава-Мерачоўшчына) было затрымана 42 чалавекі.

Сярод іх удзельнікі стачкі на "Беларуськаліі", неабыякавыя салігорцы і кіроўца аўтобуса, паведамляе стачкам салігорскіх шахцёраў.

Затрыманых адвезлі ў Івацэвіцкі РАУС. У іх перапісалі асабістыя дадзеныя, узялі тлумачэнні. Пасля гэтых працэдур івацэвіцкія міліцыянты адпусцілі не ўсіх.


"Хартыя’97%", 13 лістапада 2020 р.

 


Лідар "Стары Ольса" Зміцер Сасноўскі затрыманы ў Клецку


Лідар гурта "Стары Ольса" Зміцер Сасноўскі быў затрыманы сёння ў Клецку падчас ланцуга салідарнасці. З жонкай ён ездзіў туды на лецішча.

Блізкія музыкі цяпер чакаюць інфармацыі каля РАУС. Там, кажуць, абяцаюць увечары адпусціць Змітра.

 


Збітаму случчаку прысудзілі 3 рока калоніі за супраціў міліцыянту


Суд Слуцкага раёна асудзіў 13 лістапада 29-гадовага Рамана Караневіча на тры рока калоніі за супраціў міліцыянту 10 жніўня паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса. Менавіта такое пакаранне прасіў прызначыць хлопцу пракурор Аляксей Крот. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Шутко. Пасля абвяшчэння прысуду маму Рамана забрала хуткая: ёй стала кепска, паведамляе spring96.org.

Рамана Караневіча затрымалі 10 жніўня ў Слуцку. Пасля затрымання хлопец апынуўся ў шпіталі з траўмаваным хрыбетнікам. Пацярпелы міліцыянт Іван Ганчарэвіч сцвярджае, што пры затрыманні Раман ударыў яго каменем па галаве і ў яго пайшла кроў. Раман сцвярджае, што кінуў камень і не бачыў нават куды. 

Раман Караневіч у апошнім слове сказаў:

— Я б прызнаў сваю віну толькі ў тым, што, так, магчыма, я ўцякаў. Можа быць, мне не варта было ўцякаць. Але я спалохаўся. Я не хацеў канфлікту. Я ішоў дадому да дзяцей. Мне не патрэбныя былі разборкі, я пайшоў ад іх. Я ўбачыў натоўп людзей і сышоў дадому. У тым, што адбылося ў далейшым, я сябе вінаватым не лічу. Я не біў супрацоўніка, я, наадварот, спрабаваў ад яго ўцячы. Я прашу апраўдаць мяне.

 


21-рочны юнак атрымаў два рока калоніі за кола, намаляванае на Стэле


Андрэй Карэшнікаў 14 жніўня намаляваў на скульптуры Маці-Радзімы, якая знаходзіцца ля Стэлы, нейкі незразумелы знак: "кола з лініяй над ім". Суд вырашыў, што гэты ўчынак варты 2 рокаў у калоніі.

Справу разглядаў суд Цэнтральнага раёна. Хлопца абвінавацілі ў хуліганстве і апаганьванні гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

На працэсе Карэшнікаў распавядаў, што з універсітэта адлічыўся яшчэ ў мінулым роке, на гэты момант не працуе.

"З яго слоў, вядзе нейкія ўласныя праекты і праводзіць прыватныя даследаванні. Грошы, кажа, у яго ёсць, так як жыве з бацькамі. Ну і нешта недзе зарабляе сам. Раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

У хуліганстве Карэшнікаў віну сваю прызнае. Не прызнае вінаватасць па другім артыкуле, бо не ведаў, што абеліск, які ён вырашыў апаганіць, з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, мае нацыянальнае значэнне і дарагі беларускаму народу", — пісала пра суд "СБ".

Суд вырашыў, што хлопец вінаваты па кожным з артыкулаў КК. 14лістапада быў агучаны вырак: 2 рока калоніі агульнага рэжыму.

 

 

У пятніцу па ўсёй Беларусі затрымалі каля 150 чалавек


13 лістапада па ўсёй краіне прайшлі акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. У Менску былі затрыманыя больш за 50 чалавек, сярод іх маркетолаг Агнія Лойка, кіраўнік спецпраектаў Tut.by Марыя Ярома, акцёр тэатра Горкага Ігар Андрэеў, кіраўнік хора "Унія" Павел Гонца.

У Косаве затрымалі стачкамаўцаў Беларуськалія, якія прыехалі на экскурсію, усяго 54 чалавекі. Плануецца, што затрыманых перавязуць у СІЗА Баранавічаў.

Масавыя затрыманні адбыліся ў Докшыцах — усяго 8 чалавек. Магчыма, гэта звязана з прыездам у горад кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанкі.

Па паведамленнях праваабаронцаў, затрымлівалі людзей таксама ў Берасці, Смаргонях, Баранавічах, Ляхавічах, Вілейцы, Маладэчне, Слуцку, Клецку, Паставах, Светлагорску, Барысаве.


"Наша Ніва", 13 лістапада 2020 р.

 

 

У памяць пра Рамана Бандарэнку


Менск. Акцыі і ланцугі салідарнасці праходзяць па усім месце. Праспект Пушкіна, вуліца Маякоўскага, Праспект Пераможцаў, на вуліцы Якуба Коласа і на Грушаўцы. Ва ўніверсітэтах: МДЛУ, БДУІР, БДТУ.

Памінальную літыю па Рамане Бандарэнку служаць на "плошчы Пераменаў" святары Уладзіслаў Багамольнікаў і Аляксандр Кухта.

Менск. Людзі працягваюць ісці на "плошчу Пераменаў", нясуць кветкі і лампадкі.

Народны мемарыял Рамана Бандарэнкі на "плошчы Пераменаў" цяпер выглядае так. Шмат кветак, плакатаў. Людзі працягваюць прыходзіць сюды.

Невялікі ланцуг салідарнасці на праспекце Незалежнасці. Машыны сігналяць. Іх няшмат — пішуць, што ў цэнтры места перакрытыя дарогі.

Хапун на праспекце Незалежнасці. Да Ланцуга салідарнасці пад'ехалі бусы, сілавікі затрымалі жанчыну і пагналіся за іншымі.

Менск. Акцыя студэнтаў Акадэміі мастацтваў у памяць аб Рамане Бандарэнке.

Магілёў. АМАП разагнаў людзей, якія сталі ў ланцуг салідарнасці ля царквы.

Менск. Затрыманні мірных пратэстоўцаў на Пляханава-Ракасоўскага.

А вось на Каменнай горцы жанчына нагамі скідвала лампадкі, якія стаялі ўздоўж дарогі.

Акцыі салідарнасці супрацоўнікаў МТЗ і БелАЗ з забітым Раманам Бандарэнкам.

Медыкі па ўсёй Беларусі выйшлі ў акцыі салідарнасці і памяці з забітым Раманам Бандарэнкам.

Менск. Жыхары аднаго з раёнаў вывесілі паміж дамамі вялізнае чорнае палатно — у памяць пра Рамана Бандарэнку.

Цікава, з якімі думкамі яго будуць здымаць МНСнікі...

 


Віна за гібель Рамана Бандарэнкі ляжыць на беларускіх уладах


Віна за гібель Рамана Бандарэнкі ляжыць на беларускіх уладах, гаворыцца ў заяве прэс-службы Жазэпа Барэля, кіраўніка дыпламатыі Эўрасаюза.

Смерць Рамана Бандарэнкі стала "абуральным і ганебным вынікам дзеянняў беларускіх уладаў, якія не толькі непасрэдна і гвалтоўна праводзілі рэпрэсіі супраць уласнага насельніцтва, але і стварылі абставіны, у якіх могуць адбывацца такія беззаконныя гвалтоўныя дзеянні".

 

Міліцыя забрала лекара наўпрост з візіта да пацыента


Лекара-тэрапеўта Менскай раённай лякарні Кацярыну Вілюга забрала міліцыя — наўпрост з візіта да пацыента. Яе павезлі ў Бараўлянскі РАУС.

З-за чаго затрымалі пакуль невядома.

 


Затрыманне і збіццё Рамана Бандарэнкі. Храналогія падзей


Згодна з запісам камер відэаназірання, трое невядомых, якіх прэс-сакратар МУС элегантна абазвала "неабыякавымі грамадзянамі", збілі і зацягнулі Рамана Бандарэнку ў мікрааўтобус. Гэта адбылося ў 22:19.

У 22:30, праз 11 хвілін пасля таго, як Рамана забралі, прыехалі дзве машыны супрацоўнікаў МУС. Яны выйшлі, пастаялі і з'ехалі. Вось як гэта апісвае відавочца: "Міліцыя прыехала праз 10 хвілін пасля таго, як яго пацягнулі ў бус. Я сказала яму, што 10 хвілін таму білі чалавека, на што ён адказаў: "Цяпер жа не б'юць? Значыцца, і мы не патрэбныя". І яны дружна з'ехалі. Яны нават не засталі Рому на плошчы!".

Відэазапісы і словы сведкі супярэчаць з афіцыйнымі версіямі ад МУС і СК.

Паводле звестак з БХМД, Рамана забралі з Цэнтральнага РУУС на Арлоўскай. У прыёмнае аддзяленне лякарні Раман прыбыў у 00:03. Гэта значыць, быў паўтарагадзінны ўрывак, за час якога Рамана збілі да таго стану, у якім яго заспелі медыкі хуткай дапамогі.

 


Беларускія карнікі перакідваюць адно аднаму справу Рамана Бандарэнкі


Спярша праверку пачало МУС, пасля смерці ўзяўся Следчы камітэт, цяпер "ўсімі далейшымі працэсуальнымі дзеяннямі" будзе займацца Генпракуратура.

За суткі гэта ўжо трэцяе ведамства, якое вырашыла вывучыць абставіны забойства 31-рочнага менчука на "плошчы Пераменаў". У чым справа?

 

У газеты "Народная воля" канфіскавалі за 23 000 асобнікаў —

гэта амаль увесь тыраж


— Да нас прыехала шэсць чалавек, усе ў цывільным. Я папрасіла паказаць іх дакументы, яны неахвотна гэта рабілі. Калі паказалі, я не паспела нічога разгледзець, — распавядае Анастасія Шаркевіч, менеджэрка па рэкламе "Народнай волі". — Падстава: нібыта мы прадаем тут газету, хоць мы не прадаем яе тут. Яны сказалі, што бачылі як нам перадаюць грошы. Хто галоўны нам так і не сказалі. Я папрасіла патэлефанаваць іх галоўнаму рэдактару, яны сказалі, каб ён прыехаў сюды.

Праз нейкі час супрацоўнікі газеты выпадкова пачулі, што сілавікі збіраюцца выклікаць АМАП: "Забралі груз ў нашага перавозчыка-кіроўцы, ён прывёз наклад у рэдакцыю. Мы спрабавалі растлумачыць, што на нашу газету нават падпіска ёсць. Але гэта не паўплывала".

Дакументаў ніякіх не пакінулі.


"Эўрарадыё", 13 лістапада 2020 р.

 

 

Режим сегодня — это:


Воры: Крадут голоса на выборах, пожертвования со счетов, собственность, доходы всего не перечислить. Они крадут будущее.
Лжецы и клятвопреступники: Ни слова правды в СМИ, ни одного правдивого слова о том, что происходит.
Развратители малолетних и взрослых: Они отбирают на должности исключительно аморальных и бездарных. Затем ставят этих уродов в пример молодёжи. Они отрицают право, мораль и этику.
Садисты: Они издеваются над теми, кто попал их руки, пытают физически и морально.
Убийцы и покрыватели убийц: Они готовы убивать политических противников, подозреваемых без суда и следствия, несогласных с ними, и просто случайных людей. Они покрывают убийц, возводят клевету на жертв и пострадавших.
Осквернители могил: Это не только Курапаты, но и мемориал Тарайковского.

Какого преступления они ещё не совершили?


Владимир Мацкевич

 


ОМОН задерживает тех, кто возлагает цветы


Прохожу мимо места только что закончившейся акции солидарности. Смотрю, как два парня возлагают цветочки у дороги.

Я останавливаюсь и думаю тоже сходить купить цветочек, чтобы возложить.

И тут прямо напротив меня открывается бус, и выбегают люди в балаклавах. И берут этих парней. И бегут дальше за другими участниками. Я стою прямо напротив буса в 10 метрах от повязанных парней. Иду к остановке, сажусь на лавочку. И вместе с ещё одной женщиной начинаю рыдать. Парней просто натурально похитили.

Это невыносимо. Невыносимо. Невыносимо.


Катя Слепнёва

 


В Полоцке милиция ходила с экскурсией по городу,

а потом задержала всех мужчин


В Полоцке 8 ноября милиция задержала шесть участников экскурсии по городу.

Милиционеры сходили на экскурсию, потом вызвали своих коллег и задержали всех мужчин, которые на этой экскурсии вместе с ними были. Обиделись что ли?


"Беларускі партызан", 13 лістапада 2020 р.

 


Апальнаму акадэміку Мрочаку падпалілі дачу,

пакінулі запіску з пагрозамі і акрываўленую ляльку


У акадэміка Аляксандра Мрочака, былога дырэктара РНПЦ "Кардыялогія", на лецішчы здарыўся пажар.

Згарэлі частка дома, склеп, лазня і альтанка. На вуліцы падпальшчыкі пакінулі ляльку са скрываўленымі вачыма, прыбітую да крэсла скальпелем, і запіску з пагрозамі. 

Дача акадэміка знаходзіцца ў вёсцы Узбор'е каля Раўбічаў.

— Мне патэлефанаваў сусед, які ўбачыў пажар. Я быў у Віцебскай вобласці на рыбалцы, мы адразу селі ў машыну — гэта было 4 гадзіны раніцы, — прыехалі, пажарныя ўжо працавалі. Нешта ўдалося захаваць, нешта незваротна страчана. Згарэлі альтанка, частка дома, склеп, ён быў адкрыты, мы яго не зачынілі на замок. У падвале была невялікая лазня — яна цалкам выгарэла. Прасцей кажучы, тры незалежныя адзін ад аднаго агмені ўзгарання. Пажарныя лічаць, што гэта падпал. Мала таго, стаяла крэсла на вуліцы, на крэсле — лялька са скрываўленымі вачыма, прыбітая скальпелем. І пагрозлівая запіска, што я павінен пакаяцца, што "прадаваў нейкія стымулятары, былыя ва ўжыванні", — гэта поўнае трызненне! І напісана ў канцы, што гэта толькі пачатак.

Аляксандр Мрочак сказаў, што цяпер на дачы працуюць следчыя.

— Мне ніхто адкрыта не пагражаў. Я ўжо некалькі месяцаў не працую, я звольнены. Вось, упершыню такая пагроза ў запісцы. Мне за ўсё жыццё ніхто асабліва не пагражаў.

Аляксандр Мрочак — кардыёлаг, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. РНПЦ "Кардыялогія" кіраваў з 2008 па 2020 рок. Аўтар больш чым 500 навуковых прац, уключаючы 8 манаграфій, 45 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, міждзяржаўнай прэміяй "Зоркі Садружнасці".

У жніўні Міністэрства аховы здароўя звольніла Аляксандра Мрочака з пасады дырэктара РНПЦ "Кардыялогія". В.а. міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч сказаў, што "задачы, якія цяпер стаяць перад Міністэрствам аховы здароўя, патрабуюць асаблівых кіраўнікоў", таму кадры і мяняюць. Аднак самі ж супрацоўнікі РНПЦ звязвалі звальненне з тым, што Мрочак не ціснуў на іх і не забараняў у непрацоўны час выказваць сваю пазіцыю.


"Беларускі партызан", 14 лістапада 2020 р.

 

 

На "плошчы Перамен" у Менску паставілі намёты


У Менску на "плошчы Перамен" пасьля забойства мясцовага жыхара Рамана Бандарэнкі абвясьцілі бестэрміновы пратэст і пачалі ставіць намёты, каб забясьпечыць кругласуткавую варту.

На "плошчы Перамен", дзе схапілі Рамана Бандарэнку, які пазьней памёр ад пабояў, пратэст прастаяў усю мінулую ноч.

На ноч заставаліся каля 50 чалавек. Затрыманьняў не было, ноч прайшла ціха.

Тым часам у некаторых іншых раёнах Менску камунальнікі прыбралі народныя мэмарыялы Рамана Бандарэнкі.

 


25 800 затрыманых, 24 тысячы пратаколаў.
Нефіцыйна зьявіліся лічбы МУС аб пакараных за 


Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва апублікавала зьвесткі з копіі справаздачы МУС Беларусі аб затрыманых з 9 жніўня па 3 лістапада 2020 року.

У распараджэньні НАУ ёсьць унутраныя справаздачы МУС. Паводле зьвестак міністэрства, з 9 жніўня і да 3 лістапада ў Беларусі затрымалі больш за 25 800 тысяч чалавек за "парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і ўчыненьне іншых правапарушэньняў пры іх правядзеньні". За гэты ж час супрацоўнікі склалі больш за 24 тысячы адміністрацыйных пратаколаў.

Спраўдзіць гэтыя лічбы ў МУС Беларусі няма магчымасьці. Вядома, што за першыя тры дні пратэстаў было затрымана каля 7000 чалавек, потым МУС давала статыстыку затрыманьняў нерэгулярна, пасьля разгону апошняга маршу ў Менску 8 лістапада статыстыка ад МУС не зьявілася наагул.

Паводле справаздачы, з дня выбараў беларусы падалі ў органы 4000 заяў аб гвалце з боку супрацоўнікаў карных структур. Ніводнай крымінальнай справы дагэтуль не заведзена, у тым ліку па выпадках сьмерцяў.


Што кажуць праваабаронцы


Гэта цалкам праўдападобныя лічбы, Праваабарончы цэнтар "Вясна" налічыў каля 20 тысяч затрыманых, пры гэтым, паводле старшыні "Вясны" Алеся Бяляцкага, ім удаецца зафіксаваць каля 70 адсоткаў выпадкаў затрыманьняў.

Таксама, паводле "Вясны", каля 900 чалавек за гэты час падпалі пад перасьлед па крымінальных артыкулах.

 


На 68-рочную лідчанку завялі крымінальную справу за надпісы,
якія яна зрабіла пасьля затрыманьня сына-пратэстоўца


Яна "сапсавала фасады" будынка праз тое, што ў кастрычніку ейнага сына затрымалі падчас пратэсту, паведаміла МУС.

Міністэрства апублікавала тры здымкі надпісаў маркерам.

Жанчыну затрымалі і распачалі крымінальную справу за апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці.

 

 

На чэмпіянаце Беларусі маратонцы беглі з партрэтам Рамана Бандарэнкі


Сёньня ў Менску на чэмпіянаце Беларусі па маратону і ультрамаратону некаторыя ўдзельнікі беглі з прымацаванай на экіпіроўцы фатаграфіяй Рамана Бандарэнкі. Старт і фініш маратону адбыўся каля Палаца спорту.

 


"Прымусілі прысесьці 400 разоў"


Як абыходзяцца з прызэрам Алімпійскіх гульняў 2008 року ў дзесяцібор’і Андрэем Краўчанкам і шматразовым чэмпіёнам Беларусі па кікбоксінгу і тайскім боксе Іванам Ганіным.

Як сьведчаць відавочцы, затрыманьне адбывалася жорстка і суправаджалася крыкамі: "Хочаш як на Украіне?", "а што ты, ####, сабе думаў?". Рукі спартоўцам адразу сьцягнулі будаўнічымі сьцяжкамі.

— Яны былі не пабітыя, але вельмі стомленыя фізычна, бо іхны прывод быў зь фізычнай нагрузкай. Іх прымушалі перамяшчацца па калідорах паўпрысядам і зрабіць вельмі многа прысяданьняў. Сам Андрэй расказаў, што ён прысеў ня менш як 400 разоў. Майка ў яго была мокрая, ён яе зьняў, каб пасушыць на батарэі. Але яны не былі ні напужаныя, ні прыгнечаныя, — расказаў сукамэрнік Краўчанкі і Ганіна.

 


Намёты, жанчыны з парасонамі, народныя мэмарыялы.
Якія акцыі супраць рэпрэсій прайшлі 14 лістапада


У Менску і іншых населеных пунктах Беларусі 14 лістапада праходзяць стыхійныя акцыі супраць палітычных рэпрэсій.

У тэлеграм-каналах зьяўляюцца фота і відэа, на якіх людзі выходзяць на вуліцы з кветкамі, сьвечкамі і плякатамі.

Днём па цэнтры сталіцы ўздоўж праспэкта Незалежнасьці гулялі жанчыны з чырвона-белымі парасонамі і кветкамі ў руках. Да некаторых зь іх пад’яжджалі сілавікі на мікрааўтобусах, размаўлялі зь імі і зьяжджалі.

Сярод людзей, якія гулялі, была заўважаная вядомая актывістка Ніна Багінская з нацыянальным сьцягам.

У раёне станцыі мэтро "Усход" людзі сталі ў ланцуг з кветкамі і плякатамі «Я выходжу».

Невялікі ланцуг людзей з плякатам "Стоп фашызму" стаяў уздоўж МКАД у раёне вёскі Вялікае Сьціклева.

У тэлеграм-каналах людзей запрашалі ўскласьці кветкі ў Менску да мэмарыялаў Аляксандра Тарайкоўскага каля станцыі мэтро "Пушкінская" і Рамана Бандарэнкі на сымбалічнай "плошчы Перамен" на вуліцы Чарвякова.

У мікрараёне Серабранка ў падземным пераходзе арганізаваны мясцовы мэмарыял у гонар загінулых ад дзеяньняў сілавікоў. Каб яго не разбурылі, тут дзяжураць людзі, сюды прыносяць кветкі і сьвечкі.

На сымбалічнай "плошчы Перамен" на вуліцы Чарвякова ў Менску сёньня зьявіліся намёты, у якіх начуюць неабыякавыя людзі — яны ахоўваюць ад зьнішчэньня створаны тут мэмарыял Рамана Бандарэнкі. Другі дзень запар на "плошчы Перамен" зьбіраецца шмат людзей.

У некаторых мікрараёнах сёньня заўважаныя работнікі камунальных службаў, якія прыбіралі народныя мэмарыялы.

Мэмарыялы Рамана Бандарэнкі створаныя таксама ў Баранавічах, Ляхавічах (Берасьцейская вобласьць), Гомелі, Горадні.

На відэа з Наваполацку (Віцебская вобласьць) зьнятая калёна ўдзельнікаў праўладнага аўтапрабегу, якая павольна рухаецца ўздоўж ланцуга людзей з партрэтамі Рамана Бандарэнкі.

Студэнты сёньня распаўсюджвалі па сваіх унівэрсытэтах улёткі з прозьвішчамі затрыманых сакурснікаў і інфармацыяй пра іх.

У МДЛУ прайшлі два мерапрыемствы — пікет у падтрымку ўсіх арыштаваных і памяці забітых актывістаў у Беларусі і акцыя салідарнасьці з затрыманымі студэнтамі.

У сацсетках людзі таксама дзеляцца фатаграфіямі і відэа з удзелам Бандарэнкі.

Жыхары сталічнага мікрараёну Шабаны правялі сёньня футбольны матч, прысьвечаны яго памяці.

"Радыё Свабода", 14 лістападу 2020 р.

 


Да кіраўніка ФХБ Баскава прыставілі ахову:
Падобны на яго чалавек зблізку назіраў, як б’юць Рамана Бандарэнку


З'явіліся новыя падрабязнасці злачынства на Плошчы Пераменаў.

12 лістапада здарылася яшчэ адна гібель чалавека, якому былі блізкія сімвалы беларускага пратэсту. Патрабаванні ягоныя простыя і зразумелыя — за сумленныя выбары, супраць гвалту, — але якраз ад гвалту 31-рочны Раман Бандарэнка і загінуў. Увечары 11 лістапада ён выйшаў у суседні двор, празваны Плошчай Пераменаў, абараніць бел-чырвона-белыя стужкі ад людзей, якія іх знішчалі — бяззбройны, настроены на дыялог. У выніку яго штурхалі невядомыя ў масках, зацягнулі ў мікрааўтобус з тых, на якіх увесь час ездзяць сілавікі ў цывільным — а праз 1 гадзіну 50 хвілінаў прывезлі ў лякарню (паводле дакументаў — з Цэнтральнага РУУС) ужо ў стане комы. З яе мастак Бандарэнка, які некалі адслужыў у спецназе, ужо не выбраўся. Даведаўшыся пра гэта, беларусы масава сабраліся на "плошчы Пераменаў" і ўшанавалі памяць загінулага, піша tribuna.com

Шок і абурэнне людзей былі вялікія — асабліва іх узмацніла заява Следчага камітэта, што Бандарэнка нібыта быў п'яны. Таму што, па-першае, збіваць людзей нельга ні ў якім іх стане, а, па-другое, на самай справе загінулы Раман быў абсалютна цвярозы — абураныя лекары даслалі ў СМІ дакументы праз тры хвіліны пасля выступу "органаў". Гэта, вядома, не перашкодзіла Лукашке ўвечары 13 лістапада зноў паспрабаваць паставіць паведамленне СК вышэй за лекарскія пацверджанні, але цытаваць падобныя заявы мы не станем — тым больш пры такім узроўні даверу да СК Лукашка чамусьці даручыў заняцца расследаваннем Генпракуратуры. Мяркуючы з навінаў пра спыненне праверкі забойства Аляксандра Тарайкоўскага, справа гэтая пры цяперашнім рэжыме бесперспектыўная.

Ланцугі салідарнасці ў Беларусі ўдзень пятніцы, 13 лістапада, у маштабнасці могуць параўнацца толькі з першым поствыбарным тыднем, які характарызаваўся нечалавечым узроўнем гвалту. І так, людзей за смутак зноў затрымлівалі.

Але хто ж забіў Бандарэнку? Сведкі казалі, што схапілі хлопца першапачаткова тыя ж, хто зрываў стужкі. А вось хто ваюе з БЧБ-сімволікай у Менску — гэта пытанне цікавае і, цалкам магчыма, наўпрост датычнае белспорту. Бо сведка, знойдзены "Радыё Свабода" яшчэ днём 12 лістапада, сцвярджаў, што ў ліку "гасцей" двара пазнаў "набліжанага да Лукашкі спартовага функцыянера". Гэты самы функцыянер, паводле словаў відавочцы, сам у бойку не лез, але паводзіў сябе досыць дзёрзка – заявіў, што знішчэннем стужак "чысціць места ад смецця" і загадным тонам параіў абаронцам двара ісці дадому.

Імёнаў выданне не ўказала, але першае падазрэнне было відавочным. У гісторыях са зразаннем БЧБ-стужак фігуравала пакуль толькі адно імя "набліжанага" — кіраўніка ФХБ Дзмітрыя Баскава. Некалькі не звязаных паміж сабой крыніцаў Tribuna.com абсалютна ўпэўненыя ў тым, што кіраўнік з кучай пасадаў удзельнічаў у падобным дзействе ўвечары 18 кастрычніка ў ЖК "Мегаполіс" — адзін з жыхароў комплексу сцвярджае, што бачыў Баскава ў двары і без маскі. Гэтага чалавека знялі з блізкай адлегласці і з добра чутным голасам — самі ацаніце, наколькі ўсё падобна на рэальнага функцыянера (адзнака 0:32).

Таксама 18 кастрычніка побач былі заўважаныя людзі, падобныя на выхаванца Баскава ў камандзе Лукашкі Паўла Воўчака і жонку спартоўца, а таксама яшчэ адзін спартовага целаскладу. Апрануты ён быў быццам бы, як і ўсе астатнія, непрыкметна, але чорная камізэлька добра кантраставала з шэрай байкай, у якой на рукаве да таго ж выдатна праглядаўся патч.

11 лістапада чалавек роўна ў такой вопратцы атакаваў Рамана Бандарэнку на Плошчы Пераменаў.

Журналісты Tut.by, супаставіўшы кадры, правялі апытанне на Плошчы Пераменаў — і адразу некалькі відавочцаў пацвердзілі, што апазнаюць у "Баскавым" з "Мегаполіса" няпрошанага госця свайго двара!

Вось у гэтым кадры жыхары Плошчы Пераменаў апазнавалі "гасцей" двара. Злева — чалавек, падобны на Баскава, справа — падазраваны ў нападзе на Бандарэнку.

Таксама журналісты Tut.by пагутарылі з мясцовым жыхаром Змітром, які спрабаваў размаўляць са зразальнікамі стужак, але сышоў дадому да прыходу Бандарэнкі. Паводле ягоных словаў, невядомыя "госці" казалі, што "наводзяць парадак". Сярод іх Змітру запомніўся адзін чалавек, які назваўся таксама Змітром.

— Цёмненькі, ярка выяўленыя чорныя бровы, карыя вочы. Калі я яго ўбачыў, адразу ўсплыў твар чалавека з ролікаў пра сітуацыю ў ЖК "Мегаполіс" — вельмі падобны, — так сведка ахарактарызаваў "госця".

Акрамя таго, цёзка падзяліўся інфармацыяй, што яму "больш за 40 рокаў, ёсць дзеці". Рэальнаму Змітру Баскаву 42 рока, у яго ёсць сын (хакейны брамнік) і дачка.

Фінальнае супастаўленне ад Tut.by — на відэа. У момант пачатку атакі на Бандарэнку 11 лістапада на Плошчы Пераменаў камера паказала мужчыну ў куртцы на гузіках, блішчастых у паўзмроку, які з метра назіраў за нападам на загінулага пасля мужчыну. Роўна ў такой самай куртцы 18 кастрычніка ў ЖК "Мегаполіс" быў чалавек, апазнаны як Дзмітрый Баскаў.

Журналісты "Трыбуны" спрабавалі звязацца з Баскавым з 12 лістапада — часу першых сведчанняў пра нейкіх "спартовых функцыянераў", але Дзмітрый не адказваў на званкі. Журналісты Tut.by паведамілі, што ўвечары 12 лістапада і раніцай 13 лістапада таксама неаднаразова спрабавалі пагутарыць з Баскавым, але ён "адмаўляўся ад размовы і спыняў званок".

Пры гэтым вечарам 12 лістапада ў Telegram-канале блогера Антона Матолькі з'явілася інфармацыя, што каля дома, дзе жыве Баскаў, з'явіўся тыповы бус "супрацоўнікаў у цывільным", якія дзейнічалі так, як быццам кагосьці ахоўвалі. Днём 13 лістапада ў тым жа канале з'явілася відэа, дзе "ахоўнікі" выходзяць, паводле сцвярджэння суседзяў, з пад'езда Баскава.

Падазрэнне ў датычнасці функцыянера да кампаніі, прыезд якой вынікаваў гібель чалавека, можа стаць сур'ёзным ударам па магчымасці правядзення ў Беларусі хакейнага ЧС-2021, якое цяпер і так пад сур'ёзным пытаннем. Калі ад палітыкі ў Міжнароднай федэрацыі хакею як могуць абстрагуюцца, то пытанні бяспекі як магчымую прычыну пастановы пра перанос наўпрост называў і сам кіраўнік ІІХФ Рэнэ Фазэль. Баскаў як кіраўнік ФХБ і чалец аргкамітэта ў падрыхтоўцы да правядзення ЧС толькі 31 кастрычніка заяўляў, што ўпэўнены ў адсутнасці якіх-небудзь пытанняў у бяспецы, а раніцай таго самага 11 лістапада перад пасяджэннем аргкамітэта (дзе быў суседам В. Лукашкі) паспеў заявіць, што квіткі збіраюцца запускаць у продаж ужо сёлета. Тым часам на 16 лістапада запланаванае онлайн-пасяджэнне рады Міжнароднай федэрацыі хакею, дзе павінны заслухаць даклад аб Беларусі — і туды відавочна паспеюць дадаць інфармацыю пра чарговы смяротны ўдар па рэпутацыі "бяспечнай" краіны.

 


Беларускія карнікі падпадаюць пад смяротнае пакаранне


Гаворка ідзе пра злачынствы супраць чалавечнасці.

Тыя, хто сёння здзекуецца з бяззбройных беларусаў і хто загадвае ім гэта рабіць, як мінімум паўстануць перад міжнародным трыбуналам, а калі іх будуць усё ж такі судзіць у Беларусі, то за гэтыя злачынствы ў нас прадугледжанае пакаранне смерцю.

Палітолаг Арсень Сівіцкі напісаў у Facebook пра сітуацыю, у якой мы ўсе сёння апынуліся.

"Я спачатку думаў, што ўсё гэтае бязладнае і непрапарцыйнае ўжыванне сілы супраць грамадзянскага насельніцтва з боку карных структураў — вынік глыбокага непрафесіяналізму.

Але нядаўна з "ціхарамі" сутыкнуўся адзін мой знаёмы, які выходзіў у краму са свайго дому. Ён раней служыў супрацоўнікам аднаго са спецпадраздзяленняў, таму ягоныя ацэнкі вельмі паказальныя і сведчаць пра тое, што нанясенне максімальнай шкоды здароўю і жыццю цывільнага насельніцтва — гэта свядомая ўстаноўка, якой кіруюцца карнікі пры нападзе на грамадзянаў.

Гэта значыць, гаворка ідзе пра злачынствы супраць чалавечнасці, а не проста нейкія выпадковыя праявы перавышэння службовых паўнамоцтваў або непрафесіяналізм канкрэтных супрацоўнікаў,

А гэта ўжо заяўка не толькі на міжнародны трыбунал, але на смяротнае пакаранне, згодна з беларускім заканадаўствам.

Выпадак майго знаёмага выглядае так: пасля выхаду з пад'езда свайго дома ён накіраваўся ў краму. Бачачы, што яму насустрач бягуць блізу шасці немаркіраваных супрацоўнікаў карных структураў са спецсродкамі, ён прэвентыўна ўстаў на калені і паклаў рукі за галаву.

Як толькі яго акружылі, адбыліся некалькі ўдараў дубінкай у патылічную і скроневыя вобласці галавы.

Ніякага супраціву ён не чыніў.

Потым яго павалаклі ў мікрааўтобус, там яго прадоўжылі збіваць па галаве дубінкамі. Ён закрыў галаву рукамі. У выніку яго білі з такой сілай, што зламалі руку, якой ён прыкрываў галаву ад удараў. Толькі пасля таго, як гэтая траўма стала прыкметнай, старэйшы групы даў каманду спыніць збіццё.

Далей яго даставілі ў РУУС, медыцынскую дапамогу не прапаноўвалі да таго часу, пакуль не склалі пратакол. Пазней яму прапанавалі падпісаць адмову ад прэтэнзій на адрас АМАПа пад пагрозай перакваліфікавання справы з адміністрацыйнай у крымінальную.

Вынік: зламаная рука, чэрапна-мазгавая траўма, шматлікія ўдары.

P.S.: Яшчэ паўгода таму было цяжка ўявіць, што Беларусь імкліва пачне ператварацца ў Самалі і шэрую зону ў цэнтры Эўропы з падачы саміх беларускіх уладаў.

Беларусь апынулася не проста ў становішчы прававога дэфолту. Гэта сітуацыя, калі сама дзяржава, яе інстытуты не толькі не выконваюць базавых абавязальніцтваў у сацыяльным кантракце, але і ператвараюцца ў крыніцу пагрозаў для жыцця і здароўя ўласных грамадзянаў.

А пры такой пастаноўцы пытання праблемы геапалітычнага выбару, незалежнасці і суверэнітэту адыходзяць на самы апошні план. Таму гуманітарная інтэрвенцыя становіцца практычна неўнікнёнай у падобных умовах.

Эпідэмія каранавірусу і крывавы непрапарцыйны сілавы разгон пратэстаў 9–13 жніўня так нічому і не навучыў беларускія ўлады. Да канца року, калі агульная колькасць стратаў ад эпідэміі каранавірусу ў Беларусі дасягне 12–15 тысячаў, а колькасць рэпрэсаваных — 40–50 тысячаў, для грамадства легітымнасць гэтай дзяржавы памрэ канчаткова", — піша дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсень Сівіцкі.

 


Да агульнанацыянальнага страйку далучыўся машыніст "Нафтана"


Да страйку далучаецца ўсё больш працоўных.

У Беларусі да агульнанацыянальнага бестэрміновага страйку далучаюцца людзі.

"Да агульнанацыянальнага страйку далучыўся і Маліноўскі Аляксей — машыніст "Татарэй" ААТ "Нафтан", — паведамляе Telegram-канал НЕХТА Live.

 


У Менску пачаўся жаночы дэмарш

 

У Менску пачаўся жаночы дэмарш. Жанчыны з плакатамі і сімволікай шпацыруюць па месце, паведамляе Telegram-канал "Баста!".

У акцыі ўдзельнічае і знакамітая Ніна Багінская.


"Хартыя’97%", 14 лістападу 2020 р.

 


Бондаренко на Площади Перемен на землю завалил человек,
похожий на топ-бойца, который играет в команде Баскова с сыном Лукашки


А потом Романа убили.

Смерть 31-летнего менчанина Романа Бондаренко шокировала всё беларусское общество. Вечером 11 ноября в один из дворов на улице Червякова, называемый "площадью Перемен", приехали неизвестные в масках, чтобы срезать красные-белые ленты и закрасить мурал на трансформаторной будке. Это вторжение пришлись не по душе местным жителям, которые вышли на улицу и начали возмущаться — среди них оказался Бондаренко. Приехавшие вели себя довольно агрессивно и устроили потасовку. Романа сначала уложили на землю, а после унесли в микроавтобус и увезли в неизвестном направлении. Тем же вечером Бондаренко оказался в больнице скорой помощи в критическом состоянии (был доставлен из РУВД Центрального района Менска), на следующий день он скончался, не приходя в сознание.

Главный вопрос сейчас — кто причастен к этому преступлению и на чьих руках кровь беларуса, чья вина состоит лишь в том, что он вышел во двор своего дома? Лукашка поручил Генеральной прокуратуре взять дело на особый контроль, попутно озвучив ряд фактов, не соотносящихся с действительностью (например, что Бондаренко был пьян — при поступлении в больницу алкогольного опьянения не обнаружили, или что Романа забрал наряд милиции, хотя на видео зафиксировано, как его заносят в свой микроавтобус неизвестные в масках, устроившие потасовку).


Кто причастен к смерти Бондаренко?


Этот вопрос волнует всех.

Но некоторые любопытные детали уже обращают на себя внимание. Среди срезателей ленточек на "площади Перемен" был замечен человек, похожий на главу федерации хоккея Дмитрия Баскова. Это не первый раз, когда фамилия Баскова всплыла в контексте борьбы с протестным оформлением столичных дворов. Один из свидетелей конфликта на улице Червякова убеждён, что лично общался именно с Басковым (собеседник представился Дмитрием, сказал, кто у него есть дети). Спортивный функционер избегает разговоров на тему общественной деятельности с прессой. На видео человек, похожий на Баскова, вблизи наблюдает за тем, как его соратники применяют силу к Бондаренко.

Но, по нашей информации, в команде человека, похожего на Баскова, есть ещё один персонаж, которого можно проассоциировать с беларусским спортом. Этот персонаж похож на чемпионат мира по тайскому боксу и кикбоксингу. Люди, знакомые с бойцом и работавшие с ним в одном зале, убеждены, что на "площади Перемен" был именно он. В объективной реальности этот человек на самом деле дружит с реальным Дмитрием Басковым, не скрытым под маской. Также он связан со старшим сыном Лукашки. 


Кто начал потасовку с Бондаренко


В сеть попало несколько видеозаписей с места событий на Червякова. Наше внимание приковано к мужчине в чёрной маске, сером спортивном костюме с капюшоном и синей стеганой безрукавке. Неизвестный обут в тёмные кроссовки с белой подошвой. По сообщению очевидцев, именно этот неизвестный, скорее всего, и завязал потасовку с Бондаренко, через мгновение уже лежавшего возле турников на детской площадке.

На видео заметно, кто мужчина в сером прижимает Бондаренко к асфальту и кричит: "На землю, #####!" Роман не оказывал никакого сопротивления, лишь говоря: "Отстань от меня". Неизвестный в стеганой безрукавке не унимается и бьёт лежащего резким ударом кулаком. В это время подбегает ещё один человек в тёмном из компании приезжих.

Далее неизвестные скручивают Бондаренко и несут в микроавтобус, похожий на те, из которых выбегают каратели во время разгона акций протеста. Мужчина в сером следует за ними.

Неизвестного в такой же одежде за срезанием БЧБ-лент уже видели в другом дворе Менска. Вечером 19 октября произошла потасовка в жилом комплексе "Мегаполис", где снова заметили кого-то, похожего на Баскова, с единомышленниками.

Среди агрессивно настроенных чужаков, и тогда приехавших в чужой двор, вновь находился мужчина в сером спортивной костюме и тёмной безрукавке, который заламывал местных жителей (отметка 4:15).


Что же за мужчина в сером?


Сразу несколько нашых источников из мира единоборств утверждают, что вечером 11 ноября рядом с человеком, похожим на Баскова, находился мужчина, очень похожий на Дмитрия Шакуту — многократного чемпиона мира по тайскому боксу и кикбоксингу. Сразу четверо собеседников сходятся во мнении, что это именно он. Источники находят схожесть в голосе Дмитрия и голосе пока неизвестного с улицы Червякова ("На землю, #####!"). Также люди, работавшие с бойцом в одном зале, говорят о сходстве жестов и той части лица, которая не спрятана под маской.


Что говорит Шакута


Чтобы добиться полной ясности, мы позвонили Шакуте, но диалог вышел очень коротким. Общение закончилось на первом же вопросе: находился ли Дмитрий вечером 11 ноябре в "площади Перемен" вместе с тёзкой Басковым. В голосе Шакуты звучало удивление:

— Чего? Комментарии какие-то что-то давать? Статью писать [будете]?

Произнеся это, боец повесил трубку. Мы написали Шакуте в мессенджере, но и там не получили обратной связи.

Тем временем имеется несколько деталей, объединяющих мужчину в стеганой безрукавке с Шакутой.


Спортивный костюм влиятельного байкерского клуба


Присмотримся ещё раз к серому костюму. На левом плече мужчины мы видим логотип. При детальном изучении в нём можно признать эмблему байкерского клуба Iron Birds Chapter. Это международная организация любителей мотоциклов Harley-Davidson из стран бывшего СНГ, куда входят влиятельные люди. К примеру, старший сын Лукашки В. Лукашка, экс-министр внутренних дел Игорь Шуневич, начальник ГАИ Менска Дмитрий Корзюк и сын бывшего маскалёвского генпрокурора Артём Чайка. В 2016-м колону байкеров возглавлял Лукашка.

На мероприятиях IBC не раз можно было увидеть Шакуту, одетого в фирменный мерч клуба. К примеру, в серый спортивный костюм (смотрим на левое плечо).


Поразительно совпадает обувь


Напомним, у неизвестного на улице Червякова были тёмные кроссовки с белой подошвой. Обувь такого же фасона можно увидеть на ногах Шакуты в повседневной жизни. К слову, штаны на Дмитрии серые и спортивные, как у мужчины на Червякова. 


Чем известен Шакута?


Шакута родился в Менске в 1980 году. Боец выступал на любительском и профессиональном уровнях в двух стилях — тайский бокс и кикбоксинг. Дмитрий становился чемпионом мира в разных версиях и весовых категориях — IKF, WAKO, WAKO-Pro, ISS-Brute Force, WKN, WPKL, W5, IAMTF и IFMA.

Профессиональную карьеру Шакута завершил в 2013 году, имея в кикбоксинге соотношение выигранных и проигранных боев 78:13. В свободное время Дмитрий играет в хоккей на позиции нападающего. Спортсмен защищает цвета менского "Бастиона", в рядах которого на льду можно увидеть сыновей Лукашки, а на тренерском мостике — Дмитрия Баскова.


Шакута мог знать Бондаренко


Сейчас Дмитрий занимается тренерской деятельностью по нескольким направлениям: руководит собственным бойцовским клубом "Шок", параллельно работает инструктором по спецподготовке спецназа в воинской части 3214. Бойцы этого подразделения прославились своей жестокостью после выборов.

Интересно, что в части 3214 служил и Бондаренко (был призван в 2014 году). Получается, что погибший парень мог даже тренироваться под руководством Шакуты. Увы, встреча братьев по оружию, если на "площади Перемен" на самом деле был Шакута, а не очень похожий на него человек, в итоге стала роковой.


Позвал ресторатора на ринг за вызов Лукашки


Это сейчас Шакута сторонится медийности. А за три недели до выборов-2020 известный ресторатор Вадим Прокопьев среагировал на оскорбление со стороны Лукашки, будто бы прозвучавшее в раздевалке после хоккея, и вызвал на тот момент действующего "президента" Беларуси на боксерский поединок.

Лукашка никак не отреагировал на вызов. Зато в стороне не остался Шакута, который пригласил на ринг Прокопьева через свой Instagram:

— Вадим Прокофьев, ты вызвал на ринг президента. Сначала встреться в бою со мной.

На вызов Шакуты отреагировала магистр педагогики Оксана Зарецкая, указавшая, что боец неправильно произнес фамилию соперника, перепутав того с композитором Сергеем Прокофьевым.


***


Редакция Tribuna.com надеется, что Генеральная прокуратура в максимально сжатые сроки разберётся в убийстве Романа Бондаренко. Благо материалов для проработки более чем достаточно.


Алесь Коваль


"Трибуна", 14 лістападу 2020 р.

 


Біскуп Касабуцкі: Грамадства напоўненае гераізмам,
як у вайну, калі хавалі людзей ад карнікаў


— Чарговая ахвяра тэрору, чарговая ахвяра насілля, — так характарызаваў смерць Рамана Бандарэнкі біскуп Юрый Касабуцкі на імшы памяці забітага 13 лістапада.

Біскуп заклікаў "у кожнай сітуацыі заставацца чалавекам, Чалавекам з вялікай літары". "Зайздрасць, нянавісць, злоба, жаданне помсты", — біскуп заклікаў адкінуць гэтыя пачуцці.

— Кожны дзень мы молімся аб спыненні таго насілля, якое мы бачым, але, на жаль, яно робіцца большым, — адзначыў біскуп.

Ён з захапленнем адзначыў нараджэнне новай салідарнасці ў беларусах, "калі чалавек адчыняе дзверы, і забягае 20—30 чалавек, і даецца ім прытулак, хоць гэты чалавек і асуджае сябе на небяспеку". Ён параўнаў цяперашнія ўчынкі беларусаў з тым, "як хавалі людзей ад карнікаў у Другую сусветную вайну".

— Сёння наша грамадства напоўненае такім жа гераізмам, — сказаў біскуп. — Трэба маліцца, каб мы гэта захавалі, гэтую любоў [пасля гэтага року].

Нам хочуць навязаць нянавісць, злобу, раскол, але, наадварот, гэта аб'ядноўвае людзей розных канфесій.

Яны сталі ахвярай за шчаслівую будучыню для ўсіх нас. У гэтай салідарнасці мы можам прайсці праз любое выпрабаванне ў жыцці.


"Наша Ніва", 14 лістападу 2020 р.

 


У Берасці лекар адмовіўся лячыць міліцыянта ад каранавіруса


Цяпер медыка могуць звольніць.

У Берасці разгарэўся скандал з-за міліцыянта, якому нібыта не аказалі дапамогу ў лякарне. Медык, як сцвярджае МУС, адмовіўся лячыць пацыента з-за таго, што ён служыць у органах унутраных спраў.

Учора, 13 лістапада, у telegram-чатах з'явіліся паведамленні, што аднаго з лекараў БГБ №1 у Берасці хочуць пазбавіць ліцэнзіі і ануляваць дыплом. Ён нібыта не прыняў без чаргі міліцыянта з пнеўманіяй і пацверджаным каранавірусам.

Паведамлялася, што прыёму ў медыка чакалі каля 30 чалавек. А вартавы парадку скардзіўся, што яго доўга не прымаюць, і нібыта патрабаваў неадкладнай кансультацыі. На што доктар адказаў, што людзей шмат, медперсанал стараецца. Калі міліцыянт працягнуў настойваць, доктар, не вытрымаўшы, сказаў: "Дык разганіце ўсіх дубінкамі, у вас гэта добра атрымліваецца".

Пасля гэтага пацыент адышоў і потым напісаў скаргу на лекара. МУС абвясціла гэтую гісторыю фэйкам, але пры гэтым пацвердзіла інцыдэнт. Па версіі прэс-службы ведамства, іх супрацоўніка хуткая прывезла ў бальніцу прыкладна ў 18 гадзін 5 лістапада. Тры гадзіны мужчына сядзеў сярод іншых наведвальнікаў і чакаў прыёму.

— Медперсанал ігнараваў яго, аказваючы медыцынскую дапамогу пацыентам, якія былі дастаўлены пазней. На пытанні, чаму яму не аказваюць дапамогу, медыкі неаднаразова адказвалі — чакайце! — распавялі ў МУС. — Прымаючы лекар у прысутнасці навакольных даў зразумець, што адмаўляецца яго лячыць, бо пацыент з'яўляецца супрацоўнікам органаў унутраных спраў.

У доказ міліцыя прыклала запіс з камер назірання ў лякарне. На кадрах бачна, што пацыентаў у аддзяленні сапраўды шмат. З'яўляліся ўсё новыя і новыя людзі. Вартавы парадку выглядаў цалкам бадзёра ўпараўнанні з большасцю наведвальнікаў. Нейкага канфлікту публічнага на кадрах не відаць.

Цяпер справай зоймецца Следчы камітэт. Па якім артыкуле хочуць прыцягнуць лекара, яшчэ незразумела.


"Новы час", 14 лістападу 2020 р.

 

 

Улады выдалі зброю не толькі дзейным міліцыянтам і вайскоўцам,
але і адстаўным спецназаўцам?


З'явіўся ўскосны доказ таго, што для гвалтоўных разгонах мірных пратэстаў у Беларусі ўлады выдалі зброю не толькі дзейным міліцыянтам і вайскоўцам, але і адстаўным спецназаўцам. Дзмітрый Паўлічэнка (кіраўнік асацыяцыі "Гонар", камандзір спецназа ў часы, калі знікалі палітычныя праціўнікі Лукашкі) заявіў, што 90 афіцэраў, байцоў і ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння будуць узнагароджаныя знакам "За заслугі перад спецназам".

 


"Зрабі ўсё акуратна, каб "хуткая" не даехала"


Я пачуў, як адзін з РУУСнікаў сказаў другому: "Я дам табе лязо, зрабі ўсё акуратна, каб "хуткая" не даехала".

Дзмітрый Мазура — той самы студэнт, які правёў 38 сутак за кратамі, перавёў дух і адказаў на нашыя пытанні.

Без барацьбы няма перамогі: што здарылася з Дзімам з БДУІРа да і пасля 38 сутак.


"Эўрарадыё", 14 лістапада 2020 р.

 


Да стачкі далучыліся новыя працаўнікі


З 14 лістапада да агульнарэспубліканскай стачкі далучыўся працаўнік "Беларуськалія" Дзяніс Крыўленя.

Да агульнарэспубліканскай стачкі далучыўся Дзмітрый Даноўскі, машыніст з "Беларуськалія".

Першы работнік Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" Аляксандр Куваннікаў далучыўся да агульнанацыянальнай стачкі. На наваполацкім "Нафтане" ў стачку ўступіў Аляксей Маліноўскі.

 


Карнікі пачалі рыхтавацца да запланаваных на сёння акцыяў


Гэтак, каля цырку быў заўважаны адзін аўтазак і 5 бусаў з людзьмі ў балаклавах, якія звярнулі з праспекта за цырк. Магчыма, будуць хавацца каля Дому афіцэраў.

Таксама каля Плошчы Перамогі з боку музею першага з'езда РСДРП заўважаныя два вялікія жоўтыя аўтобусы-гармонікі. Як мяркуецца, з карнкамі.

 


Жыхары Наваполацка выйшлі са здымкамі забітых


Сёння ранкам жыхары Наваполацка выйшлі са здымкамі забітых на старт пралукашэнкаўскага аўтапрабегу.

 


Мужчына на джыпе і жорстка забраў нацыянальны сцяг


Дязўчыны выйшлі са сцягам на трасу ў аграгарадку Дукоры. Але да іх пад'ехаў мужчына на джыпе і жорстка забраў нацыянальны сцяг.

 


Удзельнікі экскурсіі з "Беларуськалія" у ІЧУ Баранавічаў


45 удзельнікаў экскурсіі з "Беларуськалія" на радзіму Тадэвуша Касцюшкі, якіх затрымалі ўчора, даставілі ў ІЧУ Баранавічаў. Магчыма, пасля выходных іх будуць судзіць.

 


Менчукам нагадваюць пра пакаранні

за "несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы"


У менскім метро з'явіліся вытрымкі з Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях. Хтосьці нагадвае менчукам пра пакаранні за "несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы".

 


Каля Dana Mall затрымалі дзвюх дзяўчын


Менск. Каля Dana Mall затрымалі дзвюх дзяўчын, якія стаялі са сцягам уздоўж праспекту Незалежнасці. Бус пад'ехаў са спіны, дзяўчыны яго не бачылі. Адну дзяўчыну АМАПавец схапіў за даўгія валасы. Бус некаторы час стаяў, а пару хвілін таму з'ехаў.

 


Галоўная рэдактарка "Газеты Слонімскай" пакінула Беларусь


Галоўная рэдактарка недзяржаўнай "Газеты Слонімскай" Ганна Валадашчук пакінула Беларусь, баючыся крымінальнага пераследу. Нумар газеты за 11 лістапада не выйшаў у свет.

 


У Горадні нішчаць мемарыялы памяці Рамана Бандарэнкі


Чытачы пішуць, што  "прыехаў цэлы МАЗ на зачыстку лампадак і партрэтаў".

 


У Баранавічах затрыманыя працаўнікі "Авіязаводу"


У Баранавічах у пятніцу невялікая група работнікаў "Авіязаводу" выходзілі на "акцыю памяці Бандарэнкі". Пасля 8 чалавек былі затрыманыя.

На вечар пятніцы яны знаходзіліся ў ІЧУ ГАУС Баранавічаў.

 


З БДУ звольнілі яшчэ аднаго выкладчыка "за пазіцыю"


Кандыдат філалагічных навук Ягор Прыстаўка больш за 15 рокаў прапрацаваў на філалагічным факультэце БДУ. На вучэльні ён выкладаў старажытныя мовы і антычную літаратуру.

"Мяне звольнілі. Подла і моўчкі. Выклікалі ў рэктарат і далі на подпіс паперу, не працягнулі кантракт. Праз 30 дзён я беспрацоўны. Усе пытаюць: "За што?" А са мной не размаўлялі і прычыны не тлумачылі. Дый я і сам ведаю", — напісаў ён у сваім Facebook.

 


Карнікі рыхтуюцца да нядзельнага маршу?


У Магілёў з Менску прыехала калонна аўтазакаў.

Нашая карэспандэнтка налічыла 10 машынаў, а напрыканцы калоны былі суправаджальныя машыны з мігалкамі.

Паводле звестак валанцёраў, частку затрыманых людзей перавезлі з Менску ў Магілёў.

Магчыма, яны ехалі ў гэтых аўтазаках.

У Магілёве аўтазакі прыехалі ва ўнутраны двор на ІЧУ. Там жа знаходзіцца хуткая.

 


Павярнуліся спінаю да афіцыйнага сцягу


Гульцы футбольнага клубу "Маладэчна" на матчы з петрыкаўскім "Шахцёрам" падчас выканання дзяржаўнага гімну павярнуліся да афіцыйнага сцягу спіною.

 


У розных кропках Беларусі з’яўляюцца стыхійныя мемарыялы

ў памяць Рамана Бандарэнкі


Нам даслалі здымкі з Менску, Горадні, Гомля, Сенніцы і Чурылавічаў.

Нам працягваюць дасылаць здымкі народных мемарыялаў з розных местаў Беларусі.Гэта Горадня, Смалявічы, Шчомысліца і Дамброўка.

"Островок народной скорби сегодня можно встретить в самых неожиданных местах. Это Менский район. У автобусной остановки одного из садоводческих товариществ", — пішуць чытачы.

 


Карнікам больш не "ўвайсці ў IT"


Праект ByChange.me, які дапамагае "ўвайсці ў IT" тым, хто праз грамадзянскую пазіцыю страціў працу, перастае апрацоўваць заяўкі ад карнікаў.

Стваральнік праекту Яўген Юшкевіч падкрэслівае, што праект будзе дапамагаць іншым людзям.

 

 

Нехта заходзіў у акаўнт Бандарэнкі у Telegram


Сям’я Рамана Бандарэнкі паведамляе, што нехта заходзіў у ягоны акаўнт у Telegram. Імаверна, сілавікі спрабуюць дастаць адтуль звесткі.

Таксама стала вядома, што сям’і Рамана Бандарэнкі не аддаюць ягонае цела.

— Цяпер судова-мэдычная экспэртыза праходзіць. Справа, якой яшчэ афіцыйна няма, перададзеная ў пракуратуру. Толькі ў панядзелак мы пойдзем у Генэральную пракуратуру даведацца, калі нам будуць выдаваць цела — найбліжэйшым ці не найбліжэйшым часам. Калі судова-мэдычная экспэртыза будзе зробленая і будзе нейкае рашэньне па ёй, тады нам, напэўна, дадуць дазвол на выдачу цела. Пакуль мы ў няведаньні. Бліжэйшы пункт, якога чакаем, — панядзелак. Пра дзень і месца пахаваньня пакуль не вядома, — кажа ягоная сястра.

 


"Или свалили, или точно я вам щас порву и челюсти и всё"


Жанчына (калі гэтакае магчыма так зваць) з нажом у руках зразала бела-чырвона-белыя стужкі на Спартыўнай, а калі людзі пачалі яе здымаць заявіла: "я порву вас на куски, потому что вы мне мешаете жить" і пачала тэлефанаваць 102.


"Белсат", 14 лістапада 2020 р.

 


Медика задержали во время визита к 73-летней пациентке


"Мне дали административку в виде предупреждения. Да, действительно, забрали с визита на дому у пациентки с болями в грудной клетке. Когда пациентка, 73 года, узнала, что за мной приехала милиция, пошла со мной и просила, чтобы меня не забирали".

Она уточнила, что предупреждение было вынесено по статье 23.34 КоАП. А из-за того что её задержала милиция, врач не смогла обойти всех пациентов, которым была необходима её помощь.

 


"Угрожали убить"


Сотрудник Академии наук попал после марша в больницу с сотрясением и переломом.

— Начали требовать, чтобы я разблокировал свой телефон, — говорит Андрей. — Я отказался, и меня начали избивать. Били руками, ногами, угрожали убить, повесить, утопить. Еще грозились, что в задницу засунут дубинку, штаны порезали.

 


Их было всего 50 и они простояли всю ночь!


Порой им хотелось уйти, ведь стоять, уже было невмочь.
Но рядом, поодаль, с ними Рома стоял, отвагой своей заражая.
Стояли ребята всю ночь, напролёт, Героя в последний путь провожая.

Менчане, сегодня случилось то, во что никто из вас ещё вчера не смог бы поверить — бессрочный протест на площади Перемен простоял всю ночь и никакого "хапуна", как мы и прогнозировали — не случилось. Почему? Диктатор напуган, он стоит по колено в бензине после убийства Романа Бондаренко и понимает, что хватит всего одной искры, чтобы весь его режим взлетел на воздух. Многие из вас этой ночью не пришли потому, что просто побоялись "тихарей", а эти 50 храбрых парней и отважных девушек простояли там всю ночь. Их имена уже вписаны в историю Революции. Пора и вам вписать свои имена, менчане! Сегодня весь Менск, выдвигайтесь на площадь Перемен и присоединяйтесь к вахте!

 


"Змагары …баные, как вы нас затр… ли"


17-летние студентки БГЭУ, задержанные в цепи солидарности, рассказали, как с ними обращались каратели.

— Они кричали, что нас надо вы… бать, тогда бы мы не выходили. У одной девушки нашли флаг, сильно затянули его вокруг шеи и начали душить. Другая получила оплеуху за то, что пыталась защищать девушку, которую били по голове. Вообще, били по голове за каждое замечание.

Я предложила одной девушке пересесть с пола на сиденье, за что меня начали бить по голове. Я сказала, что мне плохо, тогда меня начали душить, вдавливая в сиденье. Один пинал по ногам.

Всё время говорили, что поедем в Польшу спариваться с Путило, обзывали его шлюхами и разукрашенными шкурами. "Змагары …баные, как вы нас затр… ли", — кричали они. Флаг называли прокладкой.

 

 

Ад сваякоў Рамана Бандарэнка 2 важныя навіны


1. Сёньня ў Telegram быў анлайн асабісты акаўнт Рамана Бандарэнкі. Верагодна тыя, што забралі яго тэлефон (на відэа відаць як ён выпаў) — улезлі ў яго ды сталі капацца ў перапісках і фота/відэа ў пошуку кампрамату.

2. Сям'я Рамана дамаўлялася пра пахаваньне з пахавальным агенцтвам. Плянавалі ў рытуальнае зале на Кульман, 33. Але сёньня ім патэлефанавалі, і сказалі што "змушаныя адмовіць у правядзеньні паніхіды". Хутчэй за ўсё гэта было зроблена з-за ціскі зьверху.

Вось такая сытуацыя. Высновы рабіце самі.


Telegram-канал "Баста", 14 лістапада 2020 р.

 

 

Менскія партызаны правялі дзёрзкія акцыі напярэдадні Маршу


Лукашыстам нагадалі пра іхнія злачынствы.

Адна з акцый прайшла ў менскае Малінаўцы. Сёньня раніцаю на гаўбцах жылога будынку з'явіліся прозвішчы загінулых ад рук лукашыстаў беларусаў, паведамляе Telegram-канал "Баста!".

А ў будынку "Дыядэма" ў раёне "Менск-мір" ў Менску павесілі вось такое палатно [з прозвішчамі загінулых].

 

 

Карнікі ўварваліся ў краму на вуліцы Чарвякова


Лукашэнкаўскія бандыты ўварваліся ў краму на вуліцы Чарвякова ў Менску ды пачалі зьбіваць людзей якія знаходзіліся там.

 


Аднавілі мэмарыял памяці Рамана Бандарэнкі


У Горадні аднавілі мэмарыял памяці Рамана Бандарэнкі на месцы Фары Вітаўта. Памяць загінулага мянчука ўшаноўваюць і ў іншых раёнах Горадні.

А ў Бабруйску народны мэмарыял Бандарэнку зьнішчылі трэці раз за суткі. Як распавялі нам відавочцы, а 8-ай вечара 12 міліцыянтаў прывялі аднаго дворніка, і ён пад іх наглядам сабраў усе сьвечкі й кветкі.

 


Лукашисты задержали трёх онкологов, кандидатов наук из РНПЦ Александрова


Среди задержанных "Врач года Беларуси".

Во время прохождения акции протеста в Менске лукашисты задержали известного издателя и двух врачей-онкологов. Через несколько часов 76-летнего издателя отпустили.

Сегодня силовики задержали заместителя директора по организации противораковой борьбы РНПЦ онкологии Александрова, к.м.н. Павла Моисеева, а также его коллегу, заведующего оперблоком этого же учреждения, к.м.н. Андрея Полуянчика. Медики, предположительно, находятся в Московском РУВД столицы.

Позже "Белые халаты" также сообщили о задержании заведующего отделением опухолей головы и шеи РНПЦ онкологии им. Александрова, Евгения Кузьмина, кандидата наук, врача высшей квалификационной категории, обладателя звания "Врач года Республики Беларусь" 2014 года.

С 76-летним Борисом Пастернаком, генеральным директором маскалёвского издательства "Время", связь прервалась около 14:00. До этого он написал на своей странице в Facebook: "15 ноября. 11.07. Я выхожу. Мне в этот раз очень удобно, недалеко от дома".

После 17:00 дочь издателя, Евгения, сообщила, что отца отпустили. Он находился во Фрунзенском РУВД Менска.

 


Остановить карателей могут только немедленные санкции Запада!


Лидер гражданской кампании "Европейская Беларусь", экс-кандидат в президенты страны Андрей Санников сделал срочное заявление.

"Остановить карателей могут только немедленные санкции Запада!

Прошу максимальный репост!

Переводите на другие языки в своих странах, распространяйте, требуйте введения санкций от политиков.

Требуем ввести санкции против режима Лукашки за преступления против человечности:

отключить режим от международной межбанковской системы SWIFT;
заморозить счета государственных предприятий за рубежом;
прекратить закупки нефтепродуктов, произведенных в Беларуси;
ввести эмбарго на любые сделки с компаниями, поддерживающими режим;
объявить карательные органы Лукашки террористическими организациями;
санкционировать арест в любой точке мира международными и национальными судами лиц, виновных в преступлениях режима;
выслать всех послов режима как пособников преступлений".

 

 

В Новополоцке участники акции памяти собрались напротив горисполкома


"Сегодня вышло очень много людей. У стихийного мемориала  Романа Бондаренко людей начали хватать, многие были с детьми. Мальчик на видео гулял с отцом и испугался карателей, которые преследовали людей в парке. Среди задержанных есть женщины", — пишут нам очевидцы милицейского беспредела в Новополоцке.


"Хартыя’97%", 15 лістапада 2020 р.

 


У Новай Баравой невядомыя забралі трох мужчын


На відэа, якое апублікаваў Onliner.by, бачна, як людзі ў чорным і цывільным даганяюць чалавека і валяць яго на зямлю. На заднім пляне двое ў цывільным вядуць яшчэ аднаго мужчыну. Чытачы паведамілі пра трэцяга затрыманага, якога ня бачна на відэа.

Здарэньне адбылося на Авіяцыйнай вуліцы, 1.

Паводле тэлеграм-каналаў, невядомыя людзі прыехалі ў Новую Баравую, каб зьняць банэр з выявай герояў пратэстаў, а затрыманыя — людзі, якія выйшлі яго абараняць.

 

 

"Марш сьмелых". Што адбываецца ў Беларусі на 99-ы дзень пратэстаў


Коратка


Сёньня ў Менску а 12-й гадзіне чакаецца "Марш сьмелых". Удзельнікі плянуюць зьбірацца каля станцыі мэтро "Пушкінская", каб прайсьці ад месца гібелі першай ахвяры сілавікоў Аляксандра Тарайкоўскага да "двара пераменаў", зь якога выкралі Рамана Бандарэнку, які ад пабояў сканаў у шпіталі.

Масавыя пратэсты супраць рэжыму Лукашкі праходзяць у Менску з 9 жніўня. Прыхільнікі перамен працягваюць патрабаваць адстаўкі Лукашкі і правядзеньня новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама адказнасьці за зьбіваньне і катаваньне мірных дэманстрантаў.

10:15 У Менску рэкордна рана адключылі мабільны інтэрнэт.

Праблемы назіраюцца ва ўсіх апэратараў ад 9:15, адключаны ў тым ліку інтэрнэт праз 2G.

У нядзелю 15 лістапада ў Менску, як ужо звычайна, апэратары мабільнай сувязі "абмежавалі" доступ да мабільнага інтэрнэту.

На практыцы гэта значыць, што інтэрнэтам на вуліцы скарыстацца немагчыма.

Доступ да інтэрнэту вяртаюць па сканчэньні шматтысячных маршаў.

Абмежаваць доступ патрабуюць "упаўнаважаныя дзяржаўныя органы".

11:02 У чаканьні маршу закрылі ўсю 3-ю і палову 2-й лініі мэтро.

З 10:35 у мэтах "бясьпекі пасажыраў" мэтрапалітэн закрыў 14 станцый.

Цягнікі не спыняюцца на станцыях "Якуба Коласа", "Плошча Перамогі", "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Няміга", "Фрунзенская", "Маладзёжная", "Пушкінская", "Спартыўная", "Кунцаўшчына", "Юбілейная плошча", "Плошча Францішка Багушэвіча", "Вакзальная", "Кавальская слабада".

Немагчыма перасесьці з 1-й на 2-ю лінію і наадварот. 3-я лінія не працуе цалкам.

З заходняга крыла 2-й лініі працуе толькі адна станцыя — "Каменная горка". Наступны прыпынак пасьля яе — "Першамайская", цягнікі не спыняюцца на 7 запар станцыях.

На станцыю "Плошча Леніна" можна трапіць толькі з боку вакзалу. Выхад на плошчу Незалежнасьці зачынілі.

11:16 Калёна спэцтэхнікі ў Менску перад маршам пратэсту.

11:27 Перакрыты рух на скрыжаванні Прытыцкага — Пушкіна. Увесь транспарт едзе ў аб'езд. Таксама закрытыя ўваходы ў падземны пераход. Тут заклікалі зьбірацца для пачатку маршу пратэсту.

11:35 У розных раёнах Менску зьявіліся бел-чырвона-белыя сьцягі і ўлёткі з інфармацыяй пра загіблых удзельнікаў пратэсту. Над прапэктам Дзяржынскага лунае вялікі нацыянальны сьцяг з чорнай жалобнай стужкай.

11:41 Карнікі ў чорным дзяжураць ля мэтро "Пушкінская" ў Менску.

Ад мэмарыялу забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму часам адганяюць людзей, але не затрымліваюць.

11:44 "Плошча Перамен" раніцай 15 лістапада. Там застаюцца людзі, падыходзяць іншыя, ускладваюць кветкі ў двары. Мэмарыял Рамана Бандарэнкі за ноч не кранулі.

12:19 На "Пушкінскай" у Менску затрымалі журналіста маскалёўскага ТАСС Юрыя Шамшура і карэспандэнта беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА Андрэя Пакумейку, піша Tut.by. Яны былі ў камізэльках "Прэса".

12:19 Менск. Карнікі правяраюць тэлефоны людзей, якія сабраліся каля мэмарыялу Тарайкоўскаму.

12:21 Менск. Адно з затрыманьняў на "Пушкінскай". Там працуе і АМАП, і "Алмаз", і байцы без апазнавальных знакаў.

Людзі пачынаюць выходзіць на праезную частку праспэкту Пушкіна. Працягваюцца затрыманьні каля мэмарыялу. Машыны сыгналяць.

12:24 У Бабруйску двойчы зьнішчалі мэмарыял Раману Бандарэнку ля помніка ахвярам палітычных рэпрэсіяў. Першы раз у суботу аб 11й вечара. Людзі аднавілі яго і вартавалі ўсю ноч.

Сёньня а палове на 11-ю яго зноў зьнічшчылі, а ўсіх, хто быў побач, затрымалі.

12:26 Менск. Дзяткі аўтобусаў карнікаў і аўтазакаў ля "Пушкінскай".

12:32 Менск. Масавыя затрыманьні на "Пушкінскай". Супраць людзей карнікі прымянілі сьлезацечны газ. Затрыманьні на працягваюцца ўвесь час, але людзі працягваюць зьбірацца там.

12:32 Менск. Людзі зьбіраюцца на "плошчы Перамен".

12:35 Гомель. Каля 60 чалавек спрабуюць зладзіць марш. Яны ідуць па Савецкай у бок плошчы Леніна, пэрыядычна іх спыняюць карнікі.

12:38 Пакуль на "Пушкінскай" адбываюцца затрыманьні, у іншым раёне Менску [3 машыны у Зялёным Лузе] праходзіць праўладны аўтапрабег.

12:42 Менск. Нягледзячы на затрыманні, шмат людзей сабралася на Пушкінскай, утвараецца калона дэманстрантаў.

12:43 Менск. Карнікі пагналі групу людзей на вуліцу Янкі Маўра. Людзі крычаць "Трыбунал". Усе дарогі да мэтро "Пушкінская" перакрытыя, на скрыжаваньне Прытыцкага і Пушкіна трапіць цяжка, але людзі ідуць групамі.

12:43 Затрыманьні каля станцыі мэтро "Пушкінская". Карнікі хапаюць людзей і садзяць іх у бусікі, якія стаяць побач.

12:46 Менск. Карнікі перакрывае пад'езды да "Пушкінскай".

12:49 У дварах на "Пушкінскай" пачаліся хапуны. Карнікі схапілі аднаго хлопца; каб адбіць яго, прыбеглі іншыя людзі.

АМАП б'е затрыманых.

12:54 На "Пушкінскай" усё больш людзей.

12:56 Горадня. Каля мэмарыялу на месцы Фары Вітаўта сабраліся ўжо каля 200 чалавек.

12:56 Гомель. У цэнтры места пачаліся затрыманьні.

12:58 Менск. Дзясяткі жанчын заступіліся за чалавека каля "Пушкінскай".

12:59 Некалькі тысяч чалавек на праспэкце Пушкіна.

На скрыжаваньні Прытыцкага і Пушкіна сілавікі ў чорным разьбілі людзей на некалькі групаў.

Пратэстоўцы спрабавалі сабрацца ў адну калёну, але ім не даюць. Каля "Макдональдза" пачаліся затрыманьні. Тут каля дзясятка мікрааўтобусаў і два аўтазакі.

13:08 На праспэкце Пушкіна сфармавалася калёна.

Калёна пратэстоўцаў заняла праезную частку каля крамы "Богатырь" ля мэтро "Пушкінская". Людзей некалькі тысяч, узьнялі нацыянальныя сьцягі, скандуюць: "Я выходжу!", "Жыве Беларусь!".

Паведамляюць таксама пра зьяўленьне калёны пратэстоўцаў ля "Менск-Арэны".

13:10 На "Пушкінскай" бачылі два выбухі. Падобна, карнікі скарысталі сьвятлашумавую гранату.

Пратэстоўцы бягуць назад у кірунку "Каменнай Горкі", некаторыя падаюць.

Усё скрыжаваньне Прытыцкага і Пушкіна ў дыме. Яшчэ адзін выбух гранаты каля кінатэатру "Аўрора". Людзі адыходзяць, яны разгубленыя, ня ведаюць, куды далей ісьці.

13:20 На "Пушкінскай" супраць людзей прымянілі сьвятлашумавыя гранаты.

Дзьве машыны "хуткай дапамогі" паехалі ў кірунку мэтро "Кунцаўшчына".

Насупраць кінатэатру "Аўрора" ля мэтро "Пушкінская" сілавікі са шчытамі выскачылі на натоўп людзей, пачаўся хапун, людзі крычаць. Тут знаходзіцца каля 20 мікраўтобусаў зь сілавікамі.

13:21 У Горадні пачаліся затрыманьні. Сілавікі ходзяць па цэнтры і разганяюць людзей. Невялікія групы то там, то тут скандуюць "Жыве Беларусь!".

13:25 У цэнтры Гомлі сабраліся некалькі соцень чалавек, яны ідуць па горадзе і скандуюць "Лукаш**ку ў аўтазак!", а адразу за імі ланцугом ідуць карнікі.

Ля гомельскага касьцёла, у двары яго людзі зрабілі імправізаваны мэмарыял памяці Аляксандра Віхора і Рамана Бандарэнкі, людзі паклалі кветкі і запалілі зьнічы.

13:29 Людзі ідуць да "плошчы Перамен" з розных раёнаў. У адным з раёнаў Менску таксама ўтварылася калёна.

13:33 Менск. Аскепкам сьвятлашумавой гранаты на Пушкінскай параніла жанчыну, паведамляе "Белсат". Аскепак патрапіў у нагу. Чакаюць хуткую дапамогу.

13:34 На "плошчы Перамен" ужо некалькі тысяч чалавек.

13:36 Горадня. Людзі пасьля разгону вяртаюцца да Фары Вітаўта, дзе зрабілі стыхійны мэмарыял. Некаторыя шпацыруюць у цэнтры места, па Савецкай вуліцы і побач.

Па Горадні ходзяць узброеныя драбавікамі байцы без апазнавальных знакаў.

13:41 У Горадні працягваюцца затрыманьні.

13:46 Менск. У раёне станцыі мэтро "Пушкінская" карнікі з вадамётам зачышчаюць вуліцу.

На "Пушкінскай" карнікі напалі на непаўналетняе дзіця, паведамляе @nexta_tv.

13:47 Шмат людзей на вуліцы Чарвякова, каля "плошчы Пераменаў".

13:49 У Наваградку таксама не абышлося без затрыманьняў, схапілі сама меней 6 чалавек.

13:53 Менск. Каля станцыі мэтро "Спартыўная" невядомыя ў балаклавах хапалі і білі людзей.

13:55 Берасьце. Людзі скандуюць "Жыве Беларусь!" на Савецкай вуліцы.

13:56 Менск. АМАП у чорным разагнаў людзей ад мэмарыялу Тарайкоўкаму на скрыжаваньні Прытыцкага і Пушкіна. Затрымалі некалькі пратэстоўцаў, у тым ліку пажылога чалавека. Людзі яшчэ тут яшчэ застаюцца, крычаць "Забойцы!", "Фашысты!". Адзінкавыя затрыманьні працягваюцца.

13:58 Магілёў. Некалькі дзясяткаў чалавек арганізаваліся ў калёну і ідуць пешаходнай вуліцай Ленінскай, выгукваючы "Не забудем, не простим!", "Трыбунал!", "Я выходжу!". Яе спрабуюць разагнаць, але людзі зноў зьбіраюцца. Да Ленінскай зьяжджаюцца аўтазакі.

14:03 Менск. "Плошча Перамен" цяпер. ДАІ перакрывае пад’езды да месца збору людзей.

14:06 Праваабаронцам цяпер вядомыя імёны 103 затрыманых сёньня на акцыях пратэсту, зь іх 84 у Менску.

14:13 Магілёў. Карнікі не даюць людзям сабрацца ля крыжа перад катэдральным касьцёлам.

Тут два дні таму быў створаны мэмарыял у памяць Рамана Бандарэнкі. Міліцыянт у рыштунку патрабуе разысьціся ад грамады ў два дзясяткі чалавек, пужаюць адказнасьцю за "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве" і затрыманьнем. У двор ля касьцёла заехаў аўтазак, але пакуль нікога не хапаюць. Людзі патроху разыходзяцца, але да крыжа прыходзяць іншыя.

14:15 Да "плошчы Перамен" прыехалі карнікі.

14:18 Карнікі пачалі прымяняць супраць людзей на "плошчы Пераменаў" сьвятлашумавыя гранаты.

Карнікі кідаюць сьвятлашумавыя гранаты проста ў групы людзей, выкарыстоўваюць сьлезацечны газ. Людзі крычаць: "Фашысты!". Дзясяткі схапілі.

Перад дваром стаіць кардон сілавікоў. Людзі адышлі, каб не трапіць пад стрэлы, але не разьбегліся, адыйшлі да мэмарыялу Бандарэнкі і ў двары.

14:27 Менск. Зноў гучаць выбухі гранатаў ля мэтро "Пушкінская". Там працягваюцца затрыманьні, людзі хаваюцца ў дварах, карнікі бегаюць за імі.

14:31 Магілёў. Затрымліваюць удзельнікаў маршу на пешаходнай вуліцы Ленінскай.

Паводле відавочцаў, людзей хапалі міліцыянты ў чорным. На калёну напалі з двух бакоў. Пратэстоўцы спрабавалі адбіцца. Жанчыны ўсчалі лямант. Праваабаронцы "Вясны" гавораць пра больш як 10 схопленых на Ленінскай і на пляцоўцы ля гандлёвага цэнтру "Атрыюм", дзе таксама спрабавалі сабрацца прыхільнікі пераменаў.

14:35 Карнікі ачапілі "плошчу Перамен", адзінкавыя затрыманьні.

Шэраг невядомых у касках побач з вуліцай Веры Слуцкай, карнікі затрымліваюць некаторых людзей.

14:40 На "плошчы Перамен" працягваюць стаяць людзі.

14:45 У Менску затрымалі фотакарэспандэнта БелаПАН. Андрэй Шаўлюга знаходіцца ў Маскоўскім РУУС.

15:00 Менск. На "Пушкінскай" на зямлі ляжыць нерухома чалавек. Карнікі стаяць побач.

15:01 Да "плошчы Перамен" прыехаў вадамёт, высадзіліся новыя карнікі.

15:03 Берасьце: людзі сталі ў счэпку перад карнікамі. Частка берасьцейцаў ідзе па цэнтры места, выгукваючы апошнія словы Рамана Бандарэнкі "Я выходжу".

15:08 У Менску затрымалі журналістку і апэратарку Тацяну Гаўрыльчык, а таксама карэспандэнта Tribuna.com і вядоўцу Youtube-каналу "ЧестнОК" Аляксандра Івуліна, піша Tut.by.

Агулам праваабаронцам ужо вядомыя імёны 185 затрыманых сёньня ў сувязі з акцыямі пратэсту у Беларусі, зь іх 124 у Менску, 12 — журналісты.

15:10 Карнікі атачаюць людзей на "плошчы Пераменаў", супрацьстаяньне тут працягваецца. На вуліцы Чарвякова ў Менску ў ланцуг сталі некалькі дзясяткаў сілавікоў, сюды таксама прыгналі вадамёт, але ён ня можа праехаць па вуліцы, бо яна перакрытая аўтамабілямі і пратэстоўцамі, якія скандуюць: "Не забудзем, не прабачым!" і "Верым, можам, пераможам!".

15:18 Менск: Карнікі і вадамёт ад'яжджаюць з "плошчы Пераменаў". Яны адступаюць з "плошчы Пераменаў", людзі вітаюць адступленьне карнікаў воплескамі і сьвістам.

Пратэстоўцы занялі вуліцу Чарвякова ля "плошчы Пераменаў".

15:28 Мазыр: карнікі разагналі людзей, якія сабраліся ўшанаваць памяць Рамана БандарэнкіУ Мазыры ля крамы сабраліся людзі, каб ушанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі. Іх разагналі, а міліцыянты здымалі людзей на відэа.

15:31 У Менску затрымалі журналістку БелаПАН Юлію Коцкую, піша БАЖ.

15:31 Бабруйчане зноў аднавілі мэмарыял памяці Рамана Бандарэнкі. Ля яго пастаянна стаяць людзі. Непадалёк аўтобус зь карнікамі.

15:33 Менск: "плошча Пераменаў" сьвяткуе сыход сілавікоў.

Калёна карнікаў адышла ад "плошчы Пераменаў", але ня зьехала зусім, стаяць на іншым баку вуліцы Арлоўскай, нібыта робяць перагрупоўку, перадаюць сьведкі з месца падзей.

Між тым пратэстоўцаў на "плошчы Пераменаў" усё больш, яны прабіраюцца з розных вуліц. Тут зьявілася расьцяжка "Нас не зламаць", зь якой на маршы пратэсту выходзілі спартоўцы.

15:33 Ліда: людзі зьбіраюцца ля помніка Скарыну.

15:35 Паводле каналу "Списки задержанных", з Маскоўскага РУУС Менску "хуткая" забрала двух чалавек з прозьвішчамі Палій і Котусеў.

15:38 У Пінску затрымалі журналіста Андрэя Якімуша, піша БАЖ. Агулам сёньня затрымалі ўжо 14 журналістаў.

15:40 У Мазыры адбыўся "хапун".

15:41 На "плошчы Пераменаў" нейкі мужчына напаў на карэспандэнта Tut.by, спрабаваў душыць матузком ад рэдакцыйнага бэйджу. Ён жа разьбіў плітку, каб кідаць у бок сілавікоў. Людзі сталі скандаваць, што ён правакатар, і вывелі з двару.

Тым часам карнікі заехалі з тылу "плошчы пераменаў", заціснулі ў ціскі пратэстоўцаў, паведамляюць сьведкі.

15:46 Адзіночны пікет у Горадні.

15:58 Менск: частка пратэстоўцаў са сьцягамі выйшла на бульвар Шаўчэнкі, каля 500 чалавек, скандуюць "Жыве Беларусь!".

Тым часам карнікі бяруць у атачэньне "плошчу Пераменаў".

16:00 У Нясьвіжы трэці дзень ушаноўваюць памяць Рамана Бандарэнкі.

16:04 У Менску затрымалі намесьніка дырэктара РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі Паўла Маісеева, піша канал лекараў "Белые халаты". Ён у Маскоўскім РУУС.

16:07 Паступіла інфармацыя пра адключэньне праваднога інтэрнэту ў раёне "плошчы пераменаў", паведамляе "Белсат". Стрым тэлеканалу "Белсат" з "плошчы перамен" перарваўся.

Назад ад Арлоўскай бяжыць са шчытамі вялікая група сілавікоў. Людзі сталі ў счэпку.

Калёны сілавікоў далей рухаюцца на "плошчу пераменаў", іх ужо больш, чым пратэстоўцаў.

16:14 У Горадні прыбралі мэмарыял Бандарэнку.

16:26 Карнікі разагналі пратэстоўцаў на "плошчы Пераменаў", шмат затрыманых.

На "плошчы Пераменаў" пачалася "зачыстка", пратэстоўцаў выхопліваюць па адным, цягнуць у аўтобусы і аўтазакі, мужчын і жанчын. Зрываюць сьцягі, б’юць лямпадкі, зрываюць намёты. Хутка на "плошчы Пераменаў" засталіся толькі карнікі. Шмат затрыманых.

Пасьля разгону і затрыманьняў на "плошчы пераменаў", з прылеглага дому выйшла адна жанчына, запаліла сьвечку і паклала да мэмарыялу.

Карнікі застаюцца ля "плошчы Пераменаў", ходзяць па дамах. Некаторых затрымліваюць проста ў будынках.

16:45 Праваабаронцам цяпер вядомыя 328 імёнаў затрыманых падчас акцыяў пратэсту 15 лістапада ў Беларусі, зь іх 257 у Менску.

 

17:16 Горадня. Сярод затрыманых сёньня — псыхатэрапэўт Ігар Папеня, радыёвядоўца Сяргей Гадзяеў. Затрымлівалі ў асноўным мужчын, хаця папаліся і некаторыя дзяўчаты. Калі разьбіралі мэмарыял ля Фары Вітаўта, байцы сказалі людзям, што могуць застацца жанчыны, а маладых мужчын затрымаюць.

17:38 У Менску вяртаецца мабільны інтэрнэт. Яго сёньня адключылі рэкордна рана: праблемы назіраліся ва ўсіх апэратараў ад 9:15, у тым ліку інтэрнэт праз 2G.

17:42 Затрымалі каля 420 удзельнікаў акцыяў памяці Рамана Бандарэнкі ў Менску і іншых местах Беларусі.

Станам на 17:30 Праваабарончы цэнтар "Вясна" налічыў каля 420 прозьвішчаў затрыманых каля станцыі мэтро "Пушкінская", побач з народным мэмарыялам загінуламу ў першыя дні пратэстаў Аляксандру Тарайкоўскаму.

Афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкама Натальля Ганусевіч пацьвердзіла агенцтву "Інтэрфакс" інфармацыю пра затрыманьні на акцыі пратэсту ў Менску ў нядзелю.

 

17:47 У сьпісах "Вясны" тым часам ужо 459 затрыманых па ўсёй Беларусі.

17:54 На відэа Tut.by, зьнятым на праспэкце Пушкіна ў Менску, можна ўбачыць, як сіні мікрааўтобус сілавікоў зьбівае чалавека. Перад гэтым той зрабіў рух, падобны на кідок. Відавочцы паведамляюць, што ад удару ў пацярпелага адляцелі красоўкі, а самога чалавека пагрузілі ў мікрааўтобус і павезьлі.

18:06 Па дамах вакол "плошчы Пераменаў" працягваюць хадзіць сілавікі зь невядомай мэтай, паведамляе "Наша ніва".

 

18:49 Грамадзтва адаптуецца да гвалту. Некалькі высноў зь нядзельнага маршу.

Трэцюю нядзелю пратэстоўцам не ўдаецца арганізаваць шэсьце. Сілавікі разганяюць, разьбіваюць людзей на асобныя групы, не даюць сабрацца ў адным месцы.

Сёньня супрацоўнікам МУС, здаецца, упершыню ад жнівеньскіх дзён удалося зрабіць зачыстку. Забойства Рамана Бандарэнкі ня стала, як думалі многія, каталізатарам масавага грамадзкага выбуху абурэньня. Выбух быў, але ў звыклых для апошніх трох тыдняў маштабах.

19:43 На просьбы міліцыі людзі адказвалі "Жыве Беларусь!". У Горадні сотні людзей ушанавалі памяць забітага Рамана Бандарэнкі.

Гарадзенцы ўшанавалі памяць загінулага падчас пратэстаў Рамана Бандарэнкі 15 лістапада. Дзясяткі чалавек затрымалі. Карнікі пускалі газ. Мэмарыялы з кветак і сьвечак разабралі.

Каля 300-400 гарадзенцаў прыйшлі ўдзень нядзелі да помніка на месцы ўзарванай Фары Вітаўта. Туды людзі некалі дзён прыносілі кветкі, сьцягі, лямпадкі, партрэты Рамана Бандарэнкі, прыходзілі памаліцца і ўшанаваць загінулага хлопца. Гарадзенцы пачалі скандаваць !Жыве Беларусь!", "Я выходжу!".

19:45 На "плошчы Пераменаў" ў Менску камунальнікі пасьля масавых затрыманьняў разабралі мэмарыял забітаму Раману Бандарэнку.

У менскім двары ў раёне вуліцы Чарвякова, які назвалі "плошчай Пераменаў", пасьля разгону акуцыі памяці забітага актыівста Рамана Бандарэнкі і затрыманьня сотняў людзей, камунальнікі разабралі народны мэмарыял.

У двор на аўтобусе прывезьлі рабочых у аранжавых робах. Яны разьбіраюць мэмарыял. Кветкі выносяць у грузавік.

 

 

Тысячы людзей выйшлі на акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі
ў Менску і іншых местах. 600 затрыманых


15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых местах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-рочнага Рамана Бандарэнкі.

У адрозьненьне ад некалькіх папярэдніх нядзельных маршаў, калі на актыўны пратэст выходзілі толькі ў Менску, гэтым разам актыўнасьць вярнулася і ў рэгіёны.

Дзеяньні карнікаў былі такімі ж, як і ў папярэднія маршы, — карнікі не давалі людзям сабрацца, сфармаваць калёны, выкарыстоўвалі сьвятлашумавыя гранаты, білі і затрымлівалі ўдзельнікаў пратэсту.

У Менску карнікі разагналі марш "Я выходжу" памяці Рамана Бандарэнкі на скрыжаваньні вуліцы Прытыцкага і праспэкту Пушкіна, а таксама разагналі людзей на "плошчы Перамен" у Менску, дзе невядомыя схапілі Рамана Бандарэнку, адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну, пасьля яго ён памёр ад пабіцьця.

У Менску людзі пачалі зьбірацца а 12-й гадзіне на скрыжаваньні праспэкта Пушкіна і вуліцы Прытыцкага, дзе 10 жніўня загінуў Аляксандар Тарайкоўскі. Гэтае месца было заблякаванае карнікамі, таксама з раніцы закрылі рэкордную колькасьць станцый мэтро — 15, і адключылі мабільны інтэрнэт.

Карнкі пачалі хапаць людзей адразу, не даючы ім сабрацца. Толькі адзін раз людзям удалося сфармаваць калёну на некалькі тысяч чалавек, якая прыйшла на гэтае месца з Каменнай Горкі. Супраць яе адразу выкарысталі сьвятлашумавыя гранаты. Падчас выбухаў гранат пацярпела мінімум адна жанчына, яшчэ адзін мужчына страціў прытомнасьць падчас разгону, яго ратавалі вайсковыя мэдыкі.

Выбухі пэрыядычна гучалі яшчэ больш за гадзіну, людзі ўцякалі ад нападаў узброеных карнікоў у чорным і аліўкавым і не змаглі аб'яднацца.

Пакуль ля мэтро "Пушкінская" ў Менску карнікі разганялі ўдзельнікаў "Маршу сьмелых" памяці Рамана Бандарэнкі, каля тысячы чалавек сабраліся ля мэмарыялу забітаму актывісту на скрыжаваньні вуліцы Чарвякова і Сморгаўскага тракту.

Людзі скандавалі: "Трыбунал!" На даху трансфарматарнай будкі на "плошчы Пераменаў" хлопцы запалілі тры фаеры зь белым, чырвоным і белым дымам. Іх віталі воклічамі "Жыве Беларусь!" каля тысячы чалавек з нацыянальнымі сьцягамі, якія сабраліся ў двары і ваколіцах.

Тут, ля мэмарыялу Рамана Бандарэнкі, спачатку ніхто людзей не чапаў, але пазьней, калі яны выйшлі і на праезную частку, прыйшлі карнікі ў чорным.

Прагучала шмат выбухаў сьвятлашумавых гранат і стрэлаў. Пасьля выбухаў на "плошчы Перамен" у Менску стаў кардон сілавікоў, людзі адышлі, каб ня трапіць пад стрэлы, але не разьбегліся, адышлі да мэмарыялу Бандарэнкі і ў двары. Пазьней да "плошчы Перамен" прыехаў вадамёт. Але, пастаяўшы нейкі час, сілавікі не рашыліся нападаць на людзей, а арганізавана адышлі на вуліцу Арлоўскую, перагрупаваліся.

Прыехалі дадатковыя сілы, і праз гадзіну атачылі пратэстоўцаў на "плошчы Перамен" з усіх бакоў. Людзі сталі ў счэпку. Сілавікі са шчытамі ўзялі ў атачэньне "плошчу Перамен", некаторыя мелі ў руках зброю. Да "плошчы Перамен" зноў прыехаў вадамёт, а таксама аўтазакі.

Людзей ля мэмарыялу Бандарэнкі стала меней, некалькі соцень пайшлі на бульвар Шаўчэнкі. Людзі крычалі: "Выходзьце!", "Далучайся!".

Да аточаных карнікамі абаронцаў мэмарыялу прыйшлі амапаўцы і пасьля папярэджаньня пачалі выхопліваць людзей з ланцуга.

Цягам 10 хвілін ішла "зачыстка": людзей цягнулі ў аўтобусы і аўтазакі, як мужчын, так і жанчын. Карнікі зрывалі сьцягі, плякаты, білі лямпадкі, разбурылі намёты. Неўзабаве на "плошчы Перамен" засталіся толькі карнікі. Сотні затрыманых, у аўтазакі стаялі чэргі, не хапала месца.

Пасьля разгону і затрыманьняў на "плошчы Перамен" з суседняга дома выйшла адзінокая жанчына, запаліла сьвечку і паставіла да мэмарыялу.

Пазьней камунальнікі забралі кветкі і сьвечкі з мэмарыяла Рамана Бандарэнкі.

Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі прайшлі ў Берасьці, Віцебску, Горадні, Гомлі, Магілёве, Бабруйску Баранавічах, Бярозе, Жлобіне, Жодзіне, Лідзе, Мазыры, Маладэчне, Пінску, Полацку, Пружанах, Салігорску, Смалявічах і іншых местах Беларусі.

Усюды карнікі перашкаджалі акцыям, разбуралі мэмарыялы Бандарэнкі, затрымлівалі актыўных удзельнікаў.

Станам на 18:50 Праваабарончы цэнтар "Вясна" налічыў прозьвішчы каля 590 затрыманых у Менску і іншых местах.

Сярод затрыманых каля 20 журналістаў, намесьнік дырэктара па арганізацыі супрацьракавай барацьбы РНПЦ анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі Аляксандрава, кандыдат мэдыцынскіх навук Павал Майсееў, загадчык апэрацыйнага блёку гэтага ж цэнтру кандыдат мэдычных навук Андрэй Палуянчык, вядомы выдавец Барыс Пастэрнак.

 

 

З РУУС Менску "хуткія" вывезьлі 16 чалавек


"Хуткія" вывезьлі ўжо 16 чалавек у розныя лякарні з РУУС Менску, паведамляюць валянтэры.

З Маскоўскага РУУС хуткая дапамога забрала мэдыка Ганну Гайдаш, таксама шпіталізавалі пабітага актора Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі Ільлю Ясінскага.

 


Журналістку "Белсату" зрабілі падазраванай па крымінальнай справе


Журналістка Кацярына Андрэева патэлефанавала з РУУС і паведаміла родным, што яе прыцягваюць у якасьці падазраванай па крымінальнай справе, як зразумелі родныя, па арт. 342 КК, паведамляе БАЖ. Таксама гадзіну таму сьледчыя СК прыходзілі па месцы прапіскі мужа Кацярыны Андрэевай, журналіста Ігара Ільяша.

 


Карнікі правяраюць пашпарты на "плошчы Пераменаў"


Карнікі ўсё яшчэ застаюцца ў двары "плошчы Пераменаў". Чытачы паведамляюць, што пашпарты правяраюць ва ўсіх, хто выходзіць з дамоў на Чарвякова, 62 і на Смаргоўскім тракце, 1. Верагодна, карнікі спрабуюць знайсьці пратэстоўцаў, якія, магчыма, усё яшчэ хаваюцца ў кватэрах.

 

Пасьля акцыі пратэсту ў Гомлі затрымалі ня менш за 15 чалавек


Усіх затрыманых павезьлі на ноч у ІЧУ, сярод іх — актывіст АГП, 67-рочны Уладзімер Няпомняшчых. Ён ня ўдзельнічаў у акцыі, але яго схапілі ў цэнтры места.


"Радыё Свабода", 15 лістапада 2020 р.

 

 

Чорны сьцяг над "Каскадам"


Жыхары ЖК "Каскад" узьнялі чорны сьцяг, у памяць пра ахвяры рэжыму.

 

 

Карнікі з'ехалі з глузду


Ў Баранавічах карнікі з'ехалі з глузду, уварваліся ў аптэку ды ўладкавалі там пагром.

 


Надвячоркам на "плошчы Пераменаў"

 

17:20 Каратели рвут ленты, за которые убили Романа Бондаенко.


Люди кричат "Чтоб вы сдохли!"


17:30 — Вызывайте скорую! Не пихайте в автозак!


Жанчыны крычаць, што ў мужчыны чэрапна-мазгавая траўма, ён ня можа ісці, але сілавікі яго ўсё адно запіхваюць у аўтазак. Сёння а 16:35 ля плошчы Пераменаў.


17:56 На Червякова 62 судя по звукам выбивают дверь, пишут что на 16 или 17 этаже. Вероятно ищут журналистов, которые вели трансляции и снимали из квартир местных жителей.


18:19 Шакалы бродят теперь у мемориала.


18:21 Привезли рабов разбирать мемориал Романа Бондаренко на "площади Перемен" под бдительной охраной ВВшников.


18:28 Отряды гестапо разбредаются по домам мирных жителей.

 

Telegram-канал "Баста", 15 лістапада 2020 р.

 

 

"Врачи не совсем благонадёжные"


— Врачи не совсем благонадёжные, они здесь не должны находиться. Они несут абы что, и не туда, куда надо. Сочувствуют задержанным! 

Начальнік ізалятара ў завулку Акрэсціна патэлефанаваў у лякарню і папрасіў прыбраць дактароў, якія дазваляюць сабе спачуваць збітым вязням!

 

 

Беларусі былі затрыманыя 26 журналістаў


15 лістапада ў Беларусі былі затрыманыя 26 журналістаў і фатографаў. Аднаго затрымлівалі двойчы. Сямёх адпусцілі. Журналісты ў Беларусі апошнім часам ходзяць на масавыя мерапрыемствы як на вайну.

Поўны спіс:

1. Шура Піліповіч-Сушчыц, @nashaniva, Менск
2. Яўген Атцецкі, фатограф-фрылансер, Менск
3. Андрэй Ломаў, @hrodnalife, Городня
4. Ігар Мацвееў, Віцебск
5. Яўген Бузук, фатограф, Городня
6. Андрэй Шаўлюга, БелаПАН, Менск
7. Міхаіл Кунцэвіч, рэдактар @autogrodnoby, Городня
8. Аляксандр Івулін, @tribuna_by, Менск
9. Таццяна Гаўрыльчык, Менск
10. Юлія Коцкая, БелаПАН, Менск
11. Уладзіслаў Кулецкі, realt.by, Менск
12. Ігар Карней, Менск
13. Андрэй Рабчык, Менск
14. Сяргей Гадзяеў, радыёвядоўца, Городня
15. Кацярына Андрэева, @belsat, Менск — зрабілі падазраванай па крымінальнай справе па артыкуле 342
16. Дар'я Чульцова, @belsat, Менск
17. Тарас Тарналіцкі, @holybelawood, Менск
18. Таццяна Кур’ян, @nashaniva, Менск
19. Юлія Альгерчык, Менск

Выпусцілі:

20. Юрый Шамшур, ТАСС, Менск (затрымлівалі двойчы)
21. Таццяна Ільясава, МИА "Россия сегодня", Менск
22. Святлана Саўко, "Интерфакс — Запад", Менск
23. Андрэй Пакумейка, БелТА, Менск
24. Алесь Пілецкі, @tutby_official ды "Народная Воля", Віцебск
25. Вячаслаў Федарэнкаў, "Прессбол", Менск
26. Андрэй Якімуш, Пінск

 

Падзеі ў краме на Чарвякова


Менск. Пра некаторыя падзеі 15 лістапада мы даведваемся толькі цяпер. У краме на Чарвякова, дзе сілавікі збівалі людзей наўпрост побач з прылаўкамі, пакупнікі змаглі адбіць аднаго хлопца і выклікалі хуткую дапамогу. Дактары перавязваюць яму галаву, а людзі прапануюць "лёд у выглядзе зялёнага гарошка".

Дзякуй медыкам за тое, што насуперак усім абставінам яны працягваюць рабіць сваю працу. І дзякуй за відэа слухачам.

"Эўрарадыё", 15 лістапада 2020 р.

 


Затрыманыя журналісты "Белсату"


Затрыманыя журналісты "Белсату" Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова, якія вялі сёння стрым з "плошчы Пераменаў".

Іх імёны з'явіліся ў спісах канала @spiski_okrestina. Цяпер нашыя журналісты знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС.

 

Паведамляюць пра 1072 затрыманых


Валанцёры ПЦ "Вясна" паведамляюць пра 913 затрыманых. Валанцёры каналу @spiski_okrestina паведамляюць пра 1072 затрыманых. Спісы працягваюць аднаўляцца.

Паводле валанцёраў, ужо 16 чалавек вывезлі на "хуткіх" з менскіх РУУСаў.

Валанцёры даюць спіс з прозвішчамі гэтых людзей.

Раней валанцёры паведамлялі пра тое, што з Фрунзенскага РУУС чуваць крыкі, як людзей збіваюць. Гэта пацвердзілі Tut.by відавочцы — крыкі даносяцца з боку актавай залі РУУС.

Прэсавыя службы ГУУС Менгарвыканкаму і МУС недасяжныя для каментароў. Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС з прадстаўнікамі медыяў адмаўляюцца размаўляць.


"Белсат", 15 лістапада 2020 р.

 


З боку актавай залы Фрунзенскага РУУС даносяцца крыкі


Людзі, якія сабраліся ля Фрунзенскага РУУС у Менску, пацвярджаюць, што з боку актавай залы даносяцца крыкі.

Прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама, прэс-служба МУС недаступная для каментароў. Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС адмаўляюцца размаўляць з прэсай.

 


Прэс-сакратар БПЦ асудзіў разгром мемарыялаў Бандарэнкі


Прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін рэзка асудзіў разгром мемарыялаў Рамана Бандарэнкі: 

— Не пойму, зачем это глумление над портретами убиенного, над цветами в его память, зачем это сатанинское попрание лампад и иконок, борьба с импровизированным мемориалом во дворе его дома, вдоль дорог...? В чём смысл? Не согласовано, да? А вот такое поведение и отношение — оно согласовано? С кем?

 

 

Аблава ў квартале Чарвякова — Кахоўская — Сморгаўскі тракт — Арлоўская
працягваецца восьмую гадзіну


Вось што паведамляе чытач:

"Около 21:00 жена с ребёнком ходили котам купить еды. Из Сморговского, 3 хотели пройти в сторону "Гиппо". Возле магаза "Вино" сначала не пустили, проверили паспорт и сказали идти через частный сектор. Она стала возмущаться, один другому сказал типа "Вася, да пропусти", пропустили. Обратно пошла через площадь. Тоже сначала паспорт, потом конвой до подъезда. И за ней двое тихарей в магаз[ин] сходили и обратно.

После этого несколько сообщений о том, что паспорта проверяют у всех, кто выходит из домов на Червякова, 62 и на Сморговском, 1. Люди, которые просто приехали в гости, боятся выходить из домов".

Увечары затрымалі яшчэ адну нашу калегу — рэдактарку "Нашай Нівы" Таццяну Кур’ян. Яе трымалі ў гаражы на тэрыторыі Цэнтральнага РУУС, а цяпер павезлі на Акрэсціна.

Сярод затрыманых у Менску — выбітны скульптар Аляксандр Сакалоў, чыя скульптура "Сэрца" стаіць перад уваходам у РНПЦ "Кардыялогія" ў Менску.


"Наша Ніва", 15 лістапада 2020 р.

 


У хаце таксама небясьпечна


Смаргоўскі тракт 3, правяраюць кватэры, ідуць зьверху ўніз, цяпер 15 паверх. Із будынку №1 вывелі 5 чалавек, паставілі ў сьцяны.


"Беларускі партызан", 15 лістапада 2020 р.

 


Мы будзем выходзіць да перамогі


Сёньня лукашисты ўзялі ў палон больш тысячы беларусаў. Паранілі дзясяткі пратэстуючых. І зьнішчылі мемарыял памяці Рамана Бандарэнкі на "плошчы Перамен".

Але мы памятаем апошняе паведамленьне Рамана. Я выходжу. І мы выйшлі. Насуперак ціску, запалохваньню ды бесперапыннаму гвалту.

Ужо цяпер па ўсёй краіне з'яўляюцца новыя мемарыялы ў памяць пра Рому Людзі выбудоўваюцца ў ланцугі салідарнасьці, выходзяць на маршы па раёнах, зьбіраюцца ў сваіх дварах. 

Усё гэта паказвае, што ніякія патугі не выратуюць рэжым. Яму нас больш не запалохаць. І мы будзем выходзіць далей. Да перамогі.


Telegram-канал "НЕХТА Live", 15 лістапада 2020 р.

 

 

Чытачы пішуць пра сітуацыю ў двары "плошчы Пераменаў"


"Дасюль у дамах на "плошчы Пераменаў" хаваюцца і не могуць выйсці людзі, якія прыйшлі ў госці або хаваліся ад карнікаў у кватэрах мясцовых жыхароў. У дварах увялі пашпартны кантроль на ўваход і выхад з дамоў.

На лесвічных пляцоўках і ў калідорах дзяжураць ціхары. Увечары абышлі, агледзелі ўсе кватэры. Уначы кожную гадзіну прачэсвалі пад'езды, ліфты, лесвіцы, гарышчы.

Людзі знаходзяцца ў закладніках, адчуваюць сябе габрэямі ў нацысцкай Нямеччыне. Вельмі патрэбна дапамога!

Чытачы пішуць, што адзін гаспадар кватэры ў доме паблізу плошчы Пераменаў, які ўратаваў і схаваў людзей у сябе, сам пайшоў у двор і не вярнуўся. Імаверна, яго затрымалі. На плошчы застаюцца карнікі, патрулююць выхады з пад'ездаў, у якіх таксама хаваюцца ціхары".

 


Па краіне затрымалі больш за 1100 чалавек


Паводле звестак праваабаронцаў, 15 лістапада па ўсёй краіне затрымалі больш за 1100 чалавек, у тым 25 журналістаў. Гэта новы "антырэкорд". 8 лістапада пасля Маршу народаўладдзя ў спісах "Вясны" было 1055 чалавек.

 


У Паставах за адзіночны пікет будуць судзіць інваліда другой групы


Паэт і краязнаўца Алесь Гарбуль жыве ў Лынтупах. У нядзелю ён прыехаў у Паставы, дзе правёў адзіночны пікет супраць гвалту. Міліцыянты яго затрымалі і склалі пратакол па ч.1 ар. 23.34. Вечарам Алеся адпусцілі, суд над ім будзе ў сераду ў 9:30.

 


У Новай Баравой вады няма ўжо два дні


У Новай Баравой вады няма ўжо два дні — ні гарачай, ні халоднай. Мясцовыя мяркуюць, так улады помсцяць за пратэставую актыўнасць мікрараёну, піша Onliner. "Менскводаканал" сітуацыю ніяк не каментуе, тым часам на ўездзе ў Новую Баравую ўжо паставілі бел-чырвона-белыя біяпрыбіральні.

 

Да забастоўкі далучаюцца ўсё больш


Да нацыянальнай забастоўкі далучаюцца ўсё больш рабочых. Так ад сёння ў стачку сышоў цягніковы дыспетчар Сяргей Дзюба з Цэнтру кіравання перавозкамі беларускай чыгункі.

 

 

"Паламаны хрыбетнік і аскепкавыя раненні".
З якімі траўмамі паступалі пратэстоўцы ў БХМД


Першых пацыентаў у Лякарню хуткай медычнай дапамогі пачалі дастаўляць ужо а 16:00. Іх забіралі ля станцыі метро "Пушкінская". Доктарка БХМД распавяла "Белсату", што адбывалася ў нядзелю ў іхнай лякарне.

— З мінулага мітынгу да нас везлі ў асноўным маладых хлопцаў 1990–2000-х рокаў нараджэння, а гэтым разам былі больш сталыя людзі 1970–1980-х рокаў. Гэта былі прыстойныя, далікатныя людзі, а не алкаголікі і наркаманы.

У асноўным былі сінякі і чэрапна-мазгавыя траўмы, не адно пашкоджанне ў кожнага, а шмат ранаў. Бачна, што білі па нагах, па спінах, па галовах, асабліва па патыліцах. У аднаго мужчыны быў паламаны хрыбетнік, не крытычна, ён здолее хадзіць. А ў дзяўчыны здарылася аскепкавае раненне. Граната разарвалася каля ейнай нагі, і часткі снарада трапілі ў яе. Аднак нікога ў вельмі цяжкім стане не прывозілі, — распавяла лекарка.

Паводле жанчыны, агулам да іх паступілі 16 чалавек:

— Гэтым разам мы не бачылі такога збіцця жанчын, як мінулы раз, у жываты і грудзі. Пашкоджанні былі ўва ўсіх збольшага аднолькавыя. Але ў аднаго чалавека былі збітыя фалангі, усе пазногці пасінелі. Такія траўмы невыпадковыя.


Былі ў лякарні да 4-й гадзіны раніцы


— У нас склалася такое адчуванне, што сілавікам дазволілі проста ўсё! — падкрэсліла нашая суразмоўца. — Аднаго пацярпелага прывёз канвой, адзін з канвою быў працаўнік ДАІ. На просьбу паказаць дакументы, міліцыянты заявілі, што гэты чалавек, якога яны даставілі, асуджаны. Але як ён можа быць асуджаны, калі не было яшчэ судоў? Тады яны заявілі, што ім пляваць на правілы, што мы тут ніхто і каб мы не лезлі не ў нашыя справы.

Людзі ў цывільным пільнавалі, каго прывозяць, каго шпіталізуюць, пыталі нумары аддзяленняў. Яны заставаліся ў лякарні да 4-й гадзіны раніцы, а карнікі ў балаклавах з’ехалі раней.

З "Пушкінскай" людзей прывозілі без канвояў, а з РУУСаў затрыманых суправаджалі карнікі:

— Яны былі вельмі агрэсіўныя, пастаянна хамілі, хапаліся за дручкі, нават калі з імі проста размаўлялі.

Нашая суразмоўца падкрэсліла, што карнікі былі настолькі агрэсіўныя, што нават міліцыі і ахове лякарні выпадала бараніць ад іх медыкаў.


Рамана Бандарэнку можна было выратаваць


12 лістапада ў БХМД пасля некалькіх аперацыяў памёр Раман Бандарэнка. Лекарка распавяла, што ягоная траўма магла не прывесці да смерці, калі б яго своечасова даставілі ў шпіталь:

— Наступствы траўмы Рамана не адразу сталі незваротнымі. Мозг трохі падобны на губку, і калі кроў адпампаваць у час, то можна выратаваць жыццё. Але паміж траўмай і зваротам у хуткую прайшло багата часу, за які разбухлы ад крыві мозг пачаў сціскаць тую частку, што адказвае за рухі і дыханне. Калі яго прывезлі да нас, шанец на тое, што дактарам удасца яго выратаваць, быў мінімальны.

15 лістапада па ўсёй краіне затрымалі больш за 1100 чалавек, у тым 25 журналістаў. Гэта новы антырэкорд. 8 лістапада пасля Маршу народаўладдзя ў спісах "Вясны" было 1055 чалавек.

 


Яшчэ адна жахлівая гісторая з учорашняй "плошчы Пераменаў"


"Было, как минимум, 2 группы, которые зашились не в квартирах, а в других помещениях.Там на полу мы, +/- 50 человек, провели свои дальнейшие 18 часов. Без еды/воды/кислорода/возможности вытянуть ноги, в темноте и полнейшей духоте.

Лично мне не было страшно, но ассоциация с укрытием от фашистских тварей не покидала на протяжении всего времени. Мы размазывались по углам, жались друг к дружке, когда насильники ходили вокруг нас, светили фонарями в окна и пытались вглядеться. А так же прятались в туалете, в который, к слову, постоянно ходили 50 человек, но не смывали, дабы не спалиться. Телефоны переводили в автономный режим, старались не болтать.

Всё происходящее напоминало какой-то классический фильм про выживание, у многих сдавали нервы, людям в возрасте,и не только, становилось плохо от нехватки кислорода, а нужных таблеток не было, кто-то, не выдержав, ночью плакал. Мы лежали, как мыши, на грязном полу, пока в нескольких метрах от нас разбирали и порочили то, за что мы выходили бороться. Было гадко. Быть тихими давалось всё сложнее, кто-то уже смело достал телефоны, кто-то трещал без умолку, кто-то светился в окне и дергал занавески. У кого-то зазвонил телефон в неподходящее время, кто-то свернул зеркало, кто-то случайно включил свет в толчке. Нас чудом не вычислили, страшно представить, что бы с нами было, если бы нам так не повезло. Возможно, это был бы отдельный вид удовольствия.

Огромное спасибо людям, которые нас приютили, огромное спасибо админам, которые участвовали в "операции по нашему спасению". Огромное спасибо людям, которые старались для всех и ради всех, пытались вести переговоры и сделать эту пытку настолько комфортной, насколько это вообще было возможно.

P.S. и отдельного внимания стоят недоумевающие рожи шокированных ментов, когда в пол 10-го утра из разных щелей вывалило человек 200 и, как ни в чём не бывало — ноль внимания в их сторону — пошли по своим делам".


"Белсат", 16 лістапада 2020 р.

 


Усе гэтыя дні яго ні разу не кармілі!


Клецк. У мясцовым РУУС тры дні ўтрымліваецца лідар культавага беларускага гурта "Стары Ольса" Зміцер Сасноўскі. І ўсе гэтыя дні яго ні разу не кармілі!

Музыкі гурта паведамляюць, што суд над Змітром мусіў адбыцца ў панядзелак 16-га, але перанесены на сераду 18-га. Час разгляду справы невядомы. Да аўторка Сасноўскі застаецца за кратамі.

Лідар "Старога Ольсы" быў затрыманы ў Клецку 13 лістапада падчас ланцугу памяці.

 


Карнікі затрымалі больш за тысячу пратэстоўцаў


Такія навіны: пратэст у Беларусі не здуваецца. Другую нядзелю запар карнікі затрымліваюць больш за тысячу пратэстоўцаў. 1127 па спісах праваабаронцаў з "Вясны" і 1167 па спісах валанцёраў.

 


Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка напісаў сучасны даведнік па Менску


Путеводитель по Менску

 

Метро работает, но пять дней в неделю. Мобильный интернет тоже. Ковида нет, но всё чаще есть. На улицах грязно — повсюду взводы мусора. Все лучшие рестораны закрыты, галереи тоже.

Если за утренней чашечкой кофе вы любите читать свежую и независимую прессу — помогите с её публикацией и распространением. Если хотите посмотреть постановки национального драматического театра — привезите с собой актеров (местных уволили).

Если вы журналист — вас не пустят. Если бывший студент — тоже. Если вы бездарный пропагандист или штрейкбрехер — вам будут рады и, так как у нас "союзное государство", визы вам не нужны.

Если вы не знаете какую одежду взять в дорогу — выбирайте спортивное и не забывайте про пуховики — у нас не холодно, но в них удобнее спать на нарах.

Если любите кататься на велосипеде — велодорожек много, но вы фашист. Почему? Этого бесполезного вопроса в Беларуси давно нет.

Если встретите человека с камерой или пустым взглядом — это тихарь. Он безобиден, можно покормить с руки. Человек с языком в жопе — футболист национальной футбольной сборной. Если такой же, но повыше — известный хоккеист.

С красно-зёлеными флагами гулять можно, с бело-красно-белыми нельзя. Ничего не перепутайте! В спортивных штанах и с ружьём бегать можно, в платье и с цветами гулять нельзя. Рисовать граффити нельзя, разрушать мемориалы можно.

Наркотиков в городе нет — всё сожрали ОМОНовцы. Если к вам пристает агрессивно настроенный человек — не спорьте — это милиционер. Если рядом остановился микроавтобус — бегите, но не трусцой, а во всю мощь.

В общем, добро пожаловать в Менск, ничего не бойтесь и много гуляйте — могут и не посадить — все тюрьмы переполнены.


"Эўрарадыё", 16 лістапада 2020 р.

 


"Белыя халаты" абвясцілі аб масавым звальненні медыкаў праз 30 дзён


Терпение врачей лопнуло.


"Мы, лекары, медыцынскія сёстры і работнікі медыцынскіх устаноў Беларусі абвяшчаем аб масавым, калектыўным звальненні! — піша тэлеграм-канал "Белыя халаты".

У атмасферы беспрэцэдэнтнай хлусні, беззаконня і рэпрэсій з боку ўладаў у дачыненні да людзей, мы не маем больш маральных сіл заставацца ў ранейшым фармаце заклікаў да разважнасці ў відэазварох і подпісах.

Мы дзейнічаем так для народа Беларусі ў надзеі, што нас пачуюць. Пачуюць працаўнікі заводаў, настаўнікі, машыністы метро і цягнікоў, кіроўцы грамадскага транспарту.

Няма больш прыгнятальнага пачуцці, чым пачуццё бяссілля і бездапаможнасці, і ўсё, што мы можам зрабіць — гэта звальненне, бо страйкаваць мы не можам.

Прыйшоў час нашага голасу і іншага спосабу быць пачутымі ў нас не засталося! Але мы звальняемся, бо страйкаваць не маем права.

Тых, хто наважыў звольніцца, ужо шмат.

У плыні гэтага тыдня (16.11-22.11) мы маем стасункі з калегамі, нясем заявы на звальненне і гучна заяўляем пра гэта сацыяльных сетках. Звальняемся па ПК праз 30 дзён. За гэты час у дзяржавы і адміністрацыі будзе час, каб так ці інакш развязаць гэтае пытанне.

Пайсці на выкананне народных патрабаванняў, ці могуць таксама штрэйкбрэхераў запрасіць працаваць, бо, як нам кажуць, усе мы лёгка заменныя... нават у перыяд пандэміі.

Калегам з ліку тых, хто не можа звольніцца з аб'ектыўных прычын і маладым спецыялістам, прапануецца італійскі варыянт:

не працаваць без належных умоў працы (мы маем права патрабаваць ад працадаўцы рэгулярна абнаўляюцца СІА, штодзённую змену рабочага адзення, лімітаваны працоўны дзень, нармаваную колькасць пацыентаў),
пераходзіць на адну стаўку або менш;
выдаваць бальнічныя лісты і льготныя рэцэпты, зыходзячы з патрэб пацыента, а не ілжывай статыстыкі;
лячыць пацыентаў у стацыянары столькі, колькі неабходна для яго выздараўлення, а не колькі запланавана;
падаваць для справаздачнасці толькі рэальныя звесткі.
І гэта далёка не ўсё, што мы ў сілах зрабіць!

Нашых калегаў збіваюць і затрымліваюць на вуліцах пры наданні медыцынскай дапамогі! Саджаюць у турму за наданне медыцынскай дапамогі! Штрафуюць і зневажаюць за праяву салідарнасці!

Наколькі мы цэнім свой "белы халат", каб гэта проста пакінуць без увагі і далей прадаўжаць працаваць, робячы выгляд што нічога не адбываецца?

Патрабаванні вядомыя, пад імі падпісалася амаль 5 тысяч медыкаў".

 


Страйк на "Беларуськаліі" набірае абароты


Да страйку далучыўся адзін з кіраўнікоў.

Кіраўнік уч-ка АЭПіС СОФ 4РУ Верынскі Алег далучыўся да страйку на ААТ "Беларуськалій", паведамляе страйкам прадпрыемства.

У кнігах выдачы задання на змену напісаў — "Каб вярнуць любімую Беларусь у прававое поле — сыходжу ў страйк!".

 


Адразу пяць працаўнікоў "Беларуськалія" абвесцілі страйк


Шахцёры не збіраюцца мірыцца з беззаконнем уладаў.

Страйкам "Беларуськалія" паведаміў пра далучэнне да страйку адразу пяці супрацоўнікаў салігорскага прадпрыемства.

Яны адмаўляюцца прадаўжаць працу, пакуль не будуць выкананыя наступныя патрабаванні: адстаўка Лукашкі, вызваленне палітвязняў і новыя выбары.

 


Яшчэ адзін супрацоўнік "Нафтана" далучыўся да страйку
і заклікаў да адстаўкі Лукашкі


Ён мяркуе, што далей працаваць проста немагчыма.

Яшчэ адзін супрацоўнік ААТ "Нафтан" падтрымаў народныя патрабаванні і далучыўся да страйку, паведамляе Telegram-канал "Баста!".

"У святле апошніх падзей, я не ўважаю больш магчымым прадаўжаць працоўную дзейнасць, і далучаюся да страйку. Карыстаючыся выпадкам, хачу перадаць прывітанне супрацоўнікам, што чакаюць да Новага рока цукеркі, ручнік і тэрмас", — заявіў ён.

Нагадаем, народныя патрабаванні — адстаўка Лукашкі, вызваленне палітвязняў, новыя выбары.

 


Марш смелых апраўдаў сваю назву


Пасьля працяглае паўзы выйшлі рэгіёны.

Акцыі пратэсту прайшлі ў Горадне, Баранавічах, Віцебску, Магілёве ды Лідзе, Маладэчне, Берасьці ды многіх іншых! Дзякуй, так трымаць, піша Telegram-канал "Мая краіна Беларусь".

У Менску агульная колькасць удзельнікаў дасягала па меншае меры дзясяткаў тысяч чалавек. Нягледзячы на ўсе сілы карнікаў, сагнаных з рэгіёнаў, людзі зьбіраліся ў буйныя калёны, не адступаліся ды адбівалі сваіх ўсюды, дзе гэта толькі было магчыма.

Калі марш скончыўся ды на "плошчы Пераменаў" засталася адносна невялікая колькасьць пратэстуючых, слабовики кінулі на некалькі сотняў мірных людзей наогул усе свае сілы ды ўзялі мемарыял у кола. Затым па бязмежжу затрымалі людзей, шіто мірна стаялі ды разбурылі мэмарыял: разьбілі зьнічкі, сарвалі ды забралі сьцягі ды плякаты, і кінуліся "зачышчаць" двары ад саступіўшых пратэстуючых.

Не забудзем, не даруем! Не здадзімся!

 


"Уцякаць ад АМАПа — трапілі на вяселле!"


Мянчанка распавяла пра прыгоды на нядзельным маршы.

— Калі б мне хто-то раніцай сказаў, што такое магчыма, ні за што б не паверыла, — пачынае аповед Таццяна.

Нядзельны марш для яе скончыўся ... вяселлем! Уцякаючы з сябрамі ад карнікаў, кампанія патрапіла ў кватэру, дзе адзначалі другі дзень імпрэзы. Гаспадары не толькі пусцілі людзей у дом, але пачаставалі іх шампанскім і закускамі.

— Сёння вы і вашыя блізкія былі самымі неверагоднымі людзьмі нашага дня! — перадае Таццяна маладым. — І хоць нам усім сёння часта горка, хай вам абавязкова жывецца вельмі салодка!

Гісторыя здарылася ў раёне станцыі метро "Пушкінская", адкуль 15 лістапада стартаваў нядзельны марш.

— Мы трапілі ў самы "замес", — кажа Таццяна. — Прыйшлося ўцякаць у двары. Гляджу: ля пад'езда стаіць дзяўчына ў шортах і кажа — давайце да нас. Думалі нядоўга, радасна беглі ўнутр. І не толькі мы. Я была з сябрам, на нейкі час страціла яго з-пад увагі, мне было страшна, паспеў ці схавацца ён, таму я толькі крычала яго імя. Увогуле мы забеглі, за намі яшчэ адзін мужчына, хутка зачынілі дзверы і пачулі, як па ёй стукнуў дубінкай амапавец. Ўнутр ён прарывацца не стаў. А што ў кватэры? Вяселле!

Такога, па словах Таццяны, ніхто з 15 нечаканых гасцей не чакаў. Спачатку, кажа, ціха сядзелі на падлозе, сціпла адмаўляючыся ад святочных "ста грамаў".

— Але гаспадары сказалі: паслабцеся, хлопцы, вам яшчэ мінімум гадзіну лепш не выходзіць. Вынеслі талерку з бутэрбродамі, шампанскае. Ну, за маладых!

Таццяна кажа, што будзе распавядаць сваім унукам пра такое вяселля: як 15 выпадковых чалавек хаваліся і віншавалі маладых самымі шчырымі пажаданнямі.

— Маладыя апынуліся вельмі лагоднымі і вясёлымі, як і іх бацькі, — адзначае суразмоўца. — Ведаеце, гэта такое пачуццё цёплае. Беларусы не проста нацыя. Мы ўсе, як вялікая сям'я, якая, на мой погляд, толькі-толькі гэта пачала разумець. І так хочацца, каб гэтая сям'я таксама мацнела ў новай Беларусі.

Прыкладна праз гадзіну госці разышліся. Таццяна і яе сябры змаглі вярнуцца дадому.

 

 

Інжынер у арганізацыі грузаперавозак ММЗ далучыўся да страйку


Усё больш работнікаў з усіх прадпрыемстваў патрабуюць спынення гвалту, справядлівага суда над карнікамі і адстаўкі Лукашкі!


Сёння яшчэ адзін маторабудаўнік, Раман Кувашоў, інжынер у арганізацыі грузаперавозак ММЗ, далучыўся да агульнарэспубліканскай забастоўкі, піша тэлеграм-канал "Баста".


"Хартыя'97%", 16 лістапада 2020 р.

 


Пэнсіянэры прайшлі Маршам смутку па цэнтры Менску,
нягледзячы на перашкоды карнікаў


Людзі пажылога веку сёмы раз прайшлі па цэнтры Менску ў дэманстрацыі супраць гвалту і беззаконьня. Ім перашкаджалі карнікі, якія перакрылі плошчу Незалежнасьці, блякавалі некаторыя вуліцы, адміністрацыя мэтро зачыніла прылеглую станцыю. Але на "марш смутку" памяці забітага Рамана Бандарэнкі сабралася больш за тысячу чалавек.

Маршрут быў ранейшы — ад Чырвонага касьцёла да плошчы Якуба Коласа. З пэнсіянэрамі ішлі мэдыкі, якія апошнім часам падпалі пад рэпрэсіі. Напярэдадні ў Менску падчас пратэстаў затрымалі больш за тысячу чалавек.

На пачатку маршу блага стала Ніне Багінскай, але пасьля дапамогі мэдыкаў яна акрыяла і дагнала калёну.

Хоць карнікі ў балаклавах перашкаджалі пэнсіянэрам сабрацца на плошчы Незалежнасьці, папярэджвалі іх, што акцыя несанкцыянаваная, і суправаджалі ў сваіх мікрааўтобусах калёну цягам маршу, пра затрыманьні невядома. Затое ДАІ спыняла кіроўцаў, якія сыгналілі калёне на знак падтрымкі.

13:00. На плошчы Незалежнасьці ў Менску шмат карнікоў. Плошчу агароджваюць, перакрылі выхады з падземных пераходаў. Звычайна па панядзелках з гэтай плошчы пачынаўся марш пэнсіянэраў.

13:30. На плошчу Незалежнасьці прыйшла Ніна Багінская з нацыянальным сьцягам. Плошча агароджаная, тут патрулююць карнікі ў чорным.

13:35. Менск. Станцыя мэтро "Плошча Леніна" зачыненая для пасажыраў. Цягнікі на ёй не спыняюцца.

13:45. На плошчы Незалежнасьці, нягледзячы на ачапленьне, зьбіраюцца людзі. Сярод іх і Ніна Багінская з нацыянальным сьцягам. За Чырвоным касьцёлам стаяць мікрааўтобусы АМАПу, пэрыядычна такія ж езьдзяць па праспэкце, насупраць Галоўпаштамта стаіць яшчэ адзін мікрааўтобус, паведамляе "Белсат".

13:50. Чытачы "Нашай Нівы" паведамілі, што Ніне Багінскай на плошчы Незалежнасьці стала блага, ёй выклікалі хуткую дапамогу.

14:00. Як паведамляе сьведка, каля Чырвонага касьцёла ў Менску, дзе на марш зьбіраюцца пэнсіянэры, ходзяць карнікі ў масках, кажуць, што мерапрыемства несанкцыянаванае. Тут ужо дзясяткі чалавек, нягледзячы на тое, што мэтро зачыненае, а плошча Незалежнасьці блякаваная.

14:05. Да Чырвонага касьцёла прыйшла калёна карнікоў у чорным, людзі скандуюць: "Фашысты!" і "Жыве Беларусь!".

На плошчы Незалежнасьці пэнсіянэраў становіцца ўсё больш. Міліцыя працягвае папярэджваць аб несанкцыянаваным мерапрыемстве.

14:08. Калёна пратэстоўцаў пайшла ў бок гатэля "Менск" пад лёзунг "Жыве Беларусь!". Карнікі ідуць за імі, працягваюць папярэджваць аб несанкцыянаванасьці мерапрыемства.

— А людзей забіваць санкцыі ёсьць?! — пытаецца ў карнікоў пажылы мужчына.

14:10. Першая калёна пэнсіянэраў падышла да міліцэйскага кардону на плошчы Незалежнасьці. Насустрач выйшаў АМАП.

14:10. У калёне некалькі соцень чалавек.

14:12. Зноў перакрытая плошча Перамогі ў Менску. Супрацоўнікі ДАІ таксама перакрылі Гарадзкі Вал у кірунку праспэкту Незалежнасьці.

14:15. Марш мудрасьці выйшаў на праспэкт Незалежнасьці. Па ацэнках "Эўрарадыё", у ім удзельнічае ня менш за 1 тысячу чалавек.

14:20. Пэнсіянэры дайшлі да будынку КДБ. Зь іншага боку праспэкту прыпаркаваліся 5 мікрааўтобусаў зь карнікамі.

14:25. Відэа з Маршу мудрасьці. Людзі нясуць бел-чырвона-белыя сьцягі, кветкі і плякаты.

14:30. Калёна мінула будынак КДБ. Ніне Багінскай, якой на плошчы Незалежнасьці зрабілася блага, пасьля дапамогі лекараў палепшала. Яна даганяе калёну.

14:40. Людзі скандуюць "Трыбунал!" і "За што забілі Рому?".

14:45. Марш пэнсіянэраў ужо на Кастрычніцкай плошчы Менску.

15:00. Пэнсіянэры скандуюць: "Верым! Можам! Пераможам!" і "Забойцы!", згадваючы Рамана Бандарэнку і іншых забітых пратэстоўцаў.

15:05. "Марш мудрасьці" ў Менску падыходзіць да цырку. У ім больш за тысячу чалавек. На плошчы Перамогі ДАІ спыняе машыны — нават тыя, якія не сыгналілі ў падтрымку пратэстоўцаў.

15:10. Калёна пэнсіянэраў расьцягнулася ад Палаца культуры прафсаюзаў да цырку.

15:25. "Марш мудрасьці" набліжаецца да плошчы Перамогі. Міліцыя суправаджае калёну ў мікрааўтобусах, але не чапае.

15:35. "Марш мудрасьці" прайшоў і ў Горадні. Там таксама ўшанавалі памяць забітага Рамана Бандарэнкі.

15:40. Удзельнікі менскага маршу пэнсіянэраў патрабуюць пакараньня забойцаў Рамана Бандарэнкі, адстаўкі Лукашкі і спыненьня гвалту.

15:42. Марш пэнсіянэраў дайшоў да плошчы Перамогі, калёна расьцягнулася больш як на кілямэтар. Удзельнікаў шэсьця сілавікі не чапаюць. Затое ДАІ спыняе кіроўцаў, якія сыгналяць ім на знак падтрымкі.

15:55. Галава калёны пэнсіянэраў падышла да плошчы Якуба Коласа, гэта канцавы пункт шэсьця. Аўтамабілісты сыгналамі машын вітаюць удзельнікаў маршу.

16:05. На плошчы Якуба Коласа марш спыніўся. Удзельнікі падышлі да помніка паэту, склалі кветкі і плякаты, запальваюць лямпадкі. Людзі скандуюць: "Не забудзем, не даруем!", "За што забілі Рому?"

 


"Думала, што АМАПавец вядзе мяне "грузіць",
але ён адвёў у бок і сказаў: "Уцякай адсюль, бяжы"


Жыхарка вуліцы непадалёк ад "плошчы Пераменаў" расказала, як яе падчас разгону затрымаў адзін АМАПавец, а праз хвіліну вызваліў іншы.

Гэта адбылося ўжо пасьля таго, як вакол муралу засталася няшмат народу. Калі сілавікі пачалі рухацца да групы людзей, тыя сталі ў счэпку.

— Да нас выйшаў Балаба (кіраўнік менскага АМАПу — "Р.С."). Ён сказаў, што мы акружаныя, што проста сысьці нам не дадуць. Маўляў, мы дамо вам пэўныя гарантыі: калі вы добраахвотна, прайшоўшы ў службовы транспарт, паедзеце ў тэрытарыяльнае РУУС, вас ніхто чапаць ня будзе. "Наогул, мы і дагэтуль вас ня тое, каб білі", так сказаў, — расказвае Вікторыя.

АМАП падышоў да людзей ушчыльную і атачыў, пачаліся спробы разарваць счэпку.

— Калі нас пачалі вырываць, я крыкнула Балабу: "Вось вашы гарантыі, вось ваш дыялёг!". Ён проста зрабіў незадаволены барскі твар. Ён наогул на любыя пытаньні і словы людзей або хаміў, або маўчаў, — расказвае жанчына.

Калі Вікторыю вырвалі са счэпкі, то павялі разам з усімі ў бок аўтазакаў.

— Вялі мяне два АМАПаўцы. Адзін вёў мужчыну, заламалі яму рукі за сьпіну, а другі ішоў са мной. Ён са мной размаўляў, паводзіў сябе вельмі ветліва. Сказаў: "Вы ж самі пойдзеце, добраахвотна, так?". Я адказала, што, вядома, бачыце, іду сама, мяне можна не хапаць. Ён сказаў: "Ну, затое пакатаецеся", — і ўсьміхнуўся. Я адказала: "Ну так, усё бывае ў першы раз".

Пакуль вялі, Вікторыя пасьпела патэлефанаваць маці і сказаць, што яе, хутчэй за ўсё, павязуць у Цэнтральны РУУС.

— Потым нас давялі да аўтазака, але там была чарга і мы спыніліся. Да мяне падышоў іншы АМАПавец, узяў пад руку. Падумала, што вядзе мяне "грузіць", але ён адвёў мяне ў бок і сказаў: "Бяжы". Я спачатку ад стрэсу не зразумела, не чакала такога жэсту добрай волі, але ён паглядзеў на мяне і сказаў: "Сыходзь адсюль, бяжы".

Гэтую сытуацыю бачылі іншыя АМАПаўцы, але не запярэчылі. Чаму так здарылася, Вікторыя ня ведае. Паводле яе, шмат каго вялі з заламанымі за сьпіну рукамі, толькі некаторым жанчынам давалі проста ісьці, але яна не заўважыла, каб кагосьці адпусьцілі.

— Мама верыць, што проста сумленны АМАПавец трапіўся. Наогул, я ня ведаю, чаму Вы далі мне сысьці, але хачу сказаць дзякуй. Хочацца верыць, што гэта не выпадковае супадзеньне, а ў Вас сапраўды засталося нешта чалавечае, — зьвярнулася Вікторыя да невядомага ёй карніка.


Дзьмітры Гурневіч

 

 

Хлопец зь відэа, дзе карнікі жорстка затрымліваюць людзей
у краме на Чарвякова, расказаў, што адбылося


— Мы былі на "плошчы Перамен", а пасьля вырашылі пайсьці ў "Гіпа" ў прыбіральню і пагрэцца. Там хвілін 15 ужо стаялі ў чарзе, калі пачулі гукі сьвятлашумавых гранат на вуліцы, — апавядае ён. — Я выйшаў, і там ужо было мора сілавікоў у чорным. Людзі стаялі каля крамы і грукалі па мэталічнай паверхні. Калі карнікі пабеглі ў бок гіпэрмаркета, людзі запанікавалі, сталі забягаць у краму. І я таксама зайшоў.

Далей, кажа хлопец, ужо адбывалася тое, што відаць на відэа.

— Заляцеў спачатку адзін у чорным, як ашалелы, пачаў біць і круціць хлопца. А пасьля забеглі яшчэ чалавек шэсьць, наляцелі на мяне, на мужчыну побач, — згадвае хлопец. — Пачалася нейкая сеча, у якой не разумеў нічога, я хапаў мужчыну за руку, каб быць разам, чапляўся за мэталічную агароджу, а яны працягвалі дручкамі біць мяне і людзей побач. Мяне схапілі за каўнер, і я ўжо недзе ўнутры адчуваў, быццам хана будзе, быццам мяне ўжо амаль нясуць у пекла.

Але я трымаўся да апошняга, людзі дапамагалі, жанчыны, здаецца, крычалі "Ня біце, спыніцеся". Пасьля памятаю, што я на падлозе, мяне адзін з нападнікаў цягне за нагу, я чапляюся за ногі людзей, за што трапляецца.

Хлопцу пашанцавала — карнікі пайшлі з крамы, не затрымаўшы яго. Але на галаве засталіся раны. Яму на дапамогу прыйшлі мэдыкі, якія апынуліся побач, — прынесьлі бінты, прамылі параненую галаву.

Хлопец зьвярнуўся ў шпіталь. Кажа, што давялося доўга сядзець у чарзе. Яму наклалі 3 швы і паставілі дыягназ ЧМТ. Ад шпіталізацыі ён адмовіўся.

Яшчэ кажа, што ў яго моцна баліць нага — "уся сіняя, і хадзіць цяжка".

— Пакуль я сядзеў тры гадзіны ў шпіталі, прывозілі іншых людзей у дрэнным стане, зламанымі і пабітымі, — кажа хлопец. — А вахтарка, жанчына пажылога веку, увесь час чаплялася да людзей і лаялася, казала, што на месцы прэзыдэнта страляла бы іх на месцы ўсіх.

15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых местах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-рочнага Рамана Бандарэнкі.

Падчас нядзельных акцый пратэсту ў Беларусі затрымалі ня менш за 25 журналістаў, у тым ліку афіцыйных маскалёўскіх СМІ.

У менскім двары ў раёне вуліцы Чарвякова, які назвалі "плошчай Пераменаў", пасьля разгону акуцыі памяці забітага актыівста Рамана Бандарэнкі і затрыманьня сотняў людзей, камунальнікі разабралі народны мэмарыял.

 

 

У Гомлі намесьнік дырэктара і настаўніца трапілі ў міліцыю за нядзельны шпацыр.

Іх звальняюць


15 лістапада іх схапіла міліцыя — нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Цяпер іх звальняюць з працы.

Ноч зь нядзелі на панядзелак настаўніцы Яніна Шамрова і Надзея Лашэнка-Казакова правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. На судзе іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і пакаралі штрафам, кожную — на 270 рублёў.

 


Кіраўніцтва Інстытуту гісторыі звальняе вядомага навукоўца Аляксея Шаланду


Увосень гэтага року  Шаланда выдаў заключэньне аб бел-чырвона-белым сьцягу.

Гісторык абгрунтаваў, што бел-чырвона-белы сьцяг — нацыянальны сымбаль беларускага народу, ён быў створаны ў 1917 роке і двойчы ў гісторыі меў дзяржаўны статус (у БНР у 1918–1921 рр. і ў Рэспубліцы Беларусь у 1991–1995 рр.).

Паводле навукоўца, чырвоны і белы — "нацыянальныя колеры беларускага народу", і яны могуць праяўляцца на самых розных носьбітах.

 


Лукашысты зламалі акцёру адросткі пазванкоў


Актору Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі Ільлю Ясінскаму [якi выконваў ролю ў фільме "Купала"] карнікі зламалі адросткі дзьвюх хрыбетак.

Такі дыягназ паставілі ў лякарні хуткай дапамогі, куды актора даставілі з РУУС увечары 15 лістапада. У шпіталі ён прабудзе каля тыдня, зрастацца пераломы будуць паўтара-два месяцы.


"Радыё Свабода", 16 лістапада 2020 р.

 

 

В Новой Боровой отключили воду,
а в издёвку поставили биотуалеты с национальной символикой


Проблемы с водоснабжением начались со вчерашнего дня. Можно было подумать, что это просто очередная авария, коих происходит всё больше при захватившей власть хунте. Но сегодня стало очевидно, что режим такими подлыми методами мстит тысячам местных жителей за их непокорность — к району подвезли предварительно выкрашенные в цвета национального флага биотуалеты. В Новой Боровой проживает множество молодых семей с детьми. Очевидно, мстительный узурпатор решил окунуть их в детали своего колхозного быта.

Ничего, кроме презрения, это вызывать не может. Подобными методами действовали варвары, когда разрушали систему водоснабжения осаждённых римских городов. Какие следующие методы на очереди у антинародного режима? Отравление колодцев?

 

Экс-директор Института социологии НАН Беларуси:
Ничего не "сдувается"


Что-то я сегодня не вижу постов о том, что, дескать, протест сдулся... Знаете, почему не вижу? Потому что нет таких постов.

Потому что ничего не "сдувается". И все видят, кроме Лаврушки. Если кто этого не видит, просто спросите у него, когда власти закрыли самое большое количество станций метро? Когда власти запретили ехать в некоторые районы наземному общественному транспорту? Когда власти приказали блокировать интернет на самое долгое время?

И ещё все видят, это уже не "протест". Я не знаю, геноцид ли это, новый холокост или то, для чего ещё нет слова...

Потому что я не знаю других случаев, когда людей, говорящих на одном из двух государственных языков, представители силовых органов метят краской для своего "усиленного внимания". Я не знаю, как правильно называются ситуации, когда флаг, который одна часть общества считает своим национальным, силовики бросают на ступеньки автозаков и заставляют проходить по нему. Я не знаю, как называется, когда одни забивают насмерть человека — за ленты национальных цветов...

Зато я, наверное, знаю, как называется то, что сейчас чувствуют беларусы. Не просто граждане Республики Беларусь, а — беларусы, где бы они ни жили!

Я знаю, почему гибель Бондаренко всколыхнула сильнее, чем Тарайковского, Шутова и других ребят — потому что появилось чувство МЫ. Три месяца назад его, этого чувства, не было. А сейчас оно есть. Потому что есть беларусы.


Геннадий Коршунов

 


Пир во время пандемии:
Лукашка скупает дорогие автомобили для своего эскорта


Объясняем сущность режима узурпатора на пальцах. Беларусь на грани экономического краха (безвыходность этой ситуации уже признал даже сам диктатор), в стране бушует коронавирус (медикам не хватает элементарных средств индивидуальной защиты, а болеющим — аппаратов ИВЛ и банально — мест в палате). 

Помогите диктатору найти выход из положения: бросить финансы на спасение людей и экономики или жировать за счёт пуйловских подачек и воровства у беларусов? Выбор очевиден. 

Если вдруг вас до сих пор удивляет то, с каким удовольствием Лукашеску крушит и разоряет свою же страну, не удивляйтесь. Старый жулик готов быть президентом выженного поля и села Александрия и ездить с кортежем МВД на мерседесах за 2 миллиона евро, пока все остальные будут умирать от голода.

 


Беременной минчанке дали 25 суток ареста


Сегодня в суде Фрунзенского района рассматривалось дело Виктории, которую вместе с мамой вчера задержали на "площади Перемен". Свою вину (участие в митинге и сопротивление милиции) она не признаёт. В ходе суда девушка рассказала, что беременна, но это не помешало судье Андрею Млечко назначить ей 25 суток административного ареста. Кроме того, он отказал в ходатайстве вызвать на процесс маму девушки, которая была свидетелем задержания.

По закону, административный арест не может быть назначен беременной женщине (ч. 2 ст. 6.7 КоАП).


Telegram-канал "НЕХТА Live", 16 лістапада 2020 р.

 


Мясцовыя не далі адабраць "Пагоню"


У Менску на Роменскую, 5 увечары прыйшлі невядомыя замалёўваць муралы і зразаць сімвалы. Мясцовыя не далі адабраць "Пагоню".

На відэа вы можаце заўважыць чалавека ў шэрым спартыўным касцюме і чорнай камізэльцы. Менавіта так быў апрануты чалавек, які збіваў Рамана Бандарэнку.

"Сегодня в Менске бригада из 10-12 человек под руководством тихаря дождалась, пока двор разойдётся, и пришла на Роменскую 5. Они закрасили муралы чёрной краской, вошли в подъезд и срезали Погоню. Видно, что были на разведке, так как открывали окна нужными инструментами. 

Эту группу засекли наши соседи и начали спрашивать, кто такие. В этот момент Погоня упала сверху. Наш сосед схватил Погоню, его повалили на землю и начали мутузить. Наш второй вступился, в итоге первый сосед убежал с Погоней. 

Потом приехал наряд милиции, походили и ушли. Особая благодрадность двум героям, которые дали отпор во дворе и мужикам, которые выходят по первому кличу защищать двор", — напісаў чытач.

 


Біскуп Юрый Касабуцкі звярнуўся да беларусаў 


— Мы ўсе добра ведаем і бачым, што адбываецца ў нашай каханай Беларусі. Насілле, гвалт, катаванні, зневажанне чалавечай годнасці, агрэсія з боку дзяржаўных сілавых структур у адносінах да мірных грамадзян нашай краіны. 

Сённяшнія паводзіны карнікоў паказваюць павялічэнне страху і боязі дзяржаўнай улады ў дачыненні да беларускага народа. 

Разбурэнне народнага мемарыяла, які паўстаў на месцы брутальнага захопу Рамана Бандарэнкі, быў чарговай спробай знішчыць усё тое высакароднае, чыстае, светлае, што ёсць у нашых людзей. 

Арышт шматлікіх мірных грамадзян павінен запалохаць іншых людзей. 


"Наша Нiва", 16 лістапада 2020 р.

 

 

"Мы ўключаем электрашокер,

звязваем рукі і ногі назад і засоўваем кляп у глотку"


Алеся Талстыку затрымалі каля дома 14 кастрычніка. Ён прайшоў тыповы для сённяшняга беларуса шлях з РУУС у Жодзіна і расказвае, як гэта было: ад электрашокера на Акрэсціна да ўтрымання ў камеры для пажыццёва асуджаных у Жодзіна.


"Мы ўжо не збіваем — у нас іншы шлях для гвалту"


Увечары Алеся перавялі ў ЦІП на Акрэсціна. У камеры былі адчыненыя вокны, а батарэі нятопленыя. На ложках не дошкі — метал. Людзям выдалі цюфякі і загадалі спаць у такім холадзе.

— Але хоць можна было дыхаць — не тое, што ў ІЧУ, — пасміхаецца Алесь. — На раніцу папярэдзілі, што нельга абапірацца, чытаць — мы чыталі і рагаталі. А потым нас зноў вывелі з хаты, і на выхадзе я заўважыў супрацоўніцу ЦІП, пра якую ўсе пісалі раней, — бландзінку Карыну. У мяне ўсплылі ўсе кадры, і я спытаў у яе: "А, гэта ты тая забойца, якая катавала нашых дзяцей, братоў і сясцёр?" Яна сагнула дубінку, пашапталася с капітанам, усіх загналі ў хату, а мяне праз тры хвіліны запрасілі "пагаварыць". Мяне павялі на першы паверх і ў нейкім пераходзе сказалі: "Мы ўжо не забіваем і не збіваем, у нас іншы шлях для гвалту над вамі: мы ўключаем электрашокер, звязваем рукі і ногі назад і засоўваем кляп у глотку, каб вы маўчалі, заткнуліся і нават не стагналі". Я ведаю, што гэта такое: дыяфрагма не працуе, ты задыхаешся, губляеш прытомнасць. Потым прыходзш у сябе, асэнсоўваеш і зноў губляеш прытомнасць.

Магчыма, Алесь і перажыў усё гэта, але зараз не можа сказаць дакладна: ён страціў прытомнасць, а ачуняў ужо ва ўнутраным дворыку ЦІП, пра які шмат хто распавядаў яшчэ пасля жнівеньскіх затрыманняў.

— Я пачаў перажываць усё гэта на сабе, — кажа Алесь. — Пачаў прыглядацца да сцен і заўважыў, што праз свежую фарбу праступаюць напісаныя, верагодна, крывёю словы "Жыве Беларусь!" Напэўна, іх спрабавалі зафарбаваць для БТ ці для якой праверкі, але кроў проста так не адмыеш.

У камеры сябры сказалі Алесю, што яго не было 2,5 гадзіны, і на гэты час увесь паверх вывелі папаліць.

— І па сёння ў мяне разадранае нёба, баляць зубы і сківіцы, — кажа Алесь. — Але ўспомніць, што адбылося, я не магу.


"Новы час", 16 лістапада 2020 р.

 


Зараз ганяе ва ўсю моц

 

Сяргея Міронава "Хлопотное дельце" ўчора бачылі на акцыі. Сказаў, не мог не выгуляць новыя кросы.

Улічваючы, што ў спісе затрыманых яго няма — што трэба кросы. Ва ўсю моц зараз ганяе.


"Беларускі партызан", 16 лістапада 2020 р.



Обновлен вчера. Создан 27 окт 2020



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter