Выбары скончаныя. Стыхійны супраціў, ці — рэвалюцыя?.. (Частка 5. Мінула 100 дзён барацьбы)

Тэрор не спыняецца: бандыты-лукашысты ўчынілі гэнацыд беларускага народу



Лукашысты прыпыняюць дыялёг з Эўразьвязам па правах чалавека


Беларусь прыпыняе дыялёг зь Эўразьвязам па правах чалавека. Пра гэта заявіў у аўторак міністар замежных спраў Ўладзімір Макей па выніках нарады ў Лукашкі ў пытаньнях зьнешняй палітыкі, паведамляе ТАСС са спасылкай на газэту "СБ. Беларусь сегодня".

Макей сказаў, што падчас нарады ў Лукашкі было прынятае рашэньне прыпыніць працу Каардынацыйнай групы Беларусь — ЭЗ, у рамках якой абмяркоўваліся ў тым ліку пытаньні ўзаемадзеяньня ў сфэры абароны правоў чалавека.

— Мы ніколі не адмаўляліся ад абмеркаваньня значных пытаньняў, — цытуе газэта Макея. — Але сёньня мы бачым, што гэтыя пытаньні абсалютна палітызаваныя. Таму мы ня бачым сэнсу ў тым, каб працягваць з ЭЗ дыялёг па правах чалавека. Мы прыпыняем гэты дыялёг.

 


У Новую Баравую вярнулі ацяпленьне, а вады няма ўжо трэці дзень.
Цяпер прамываюць трубы і правяраюць якасьць вады


Без вады застаюцца каля 10 тысяч чалавек, ацяпленьне таксама адключаюць нібыта з прычыны аварыі.

"Менскводаканал" пачаў прафіляктычныя работы ў менскім мікрараёне Новая Баравая перад запускам адноўленай сыстэмы водазабесьпячэньня, паведаміла агенцтва БелТА са спасылкай на прадстаўнікоў прадпрыемства.

— Аднаўленчыя работы на сетках водазабесьпячэньня выкананыя. У адпаведнасьці з рэгламэнтамі "Менскводаканал" прыступіў да прафіляктычных работ перад запускам сыстэмы водазабесьпячэньня Новай Баравой, — расказалі на прадпрыемстве.

Там дадалі, што ў поўным аб'ёме водазабесьпячэньне адновяць пасьля атрыманьня станоўчых вынікаў лябараторнай праверкі якасьці вады, дадалі там. Канкрэтных тэрмінаў не называюць.
У раёне Новая Баравая з раніцы 15 лістапада адсутнічае халоднае і гарачае водазабесьпячэньне.

"Менскводаканал" лічыць, што праблемы з вадой у Новай Баравой могуць быць ад наўмыснага пашкоджаньня сыстэмы водазабесьпячэньня.

"З мэтай максымальна хуткага выяўленьня прычын аварыі прадпрыемствам праведзена абсьледаваньне сетак. Выяўлены няспраўнасьці запорнай арматуры, у тым ліку разглядаецца варыянт наўмыснага пашкоджаньня", — гаварылася ў паведамленьні "Менскводаканалу" ў панядзелак.

Для жыхароў мікрараёну валянтэры арганізавалі падвоз пітной вады.

Паводле нашага карэспандэнта, цэнтралізаванай вады ў Новай Баравой па-ранейшаму няма, людзі стаяць у чарзе ля цыстэрнаў.

Спэцыялісты "Менскводаканалу" кажуць, што прычыну дагэтуль не знайшлі, цяпер яны прамываюць сыстэму.

У Новую Баравую вярнулі ацяпленьне

Кампанія "А-100 Камфорт", якая абслугоўвае раён, паведаміла пра вяртаньне ацяпленьня. Аб вяртаньні вады, піша кампанія, "вядуцца перамовы з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў".

Лукашка тым часам даручыў кантраляваць сытуацыю з вадой былому начальніку менскай міліцыі Барсукову і старшыні Савету Рэспублікі Качанавай.


БХК: "Гэта парушэньне фундамэнтальнага права чалавека"


Жыхары мікрараёна выказваюць здагадкі, што адключэньне вады і ацяпленьня ёсьць вынікам іхняй палітычнай актыўнасьці.

У сувязі з гэтым Беларускі Хэльсынскі камітэт рыхтуе зварот спэцдакладчыку ААН аб праве на ваду. Згодна зь міжнародным стандартам, доступ да чыстай пітной вады і санітарных паслуг зьяўляецца найважнейшай умовай жыцьця і неад'емным правам чалавека.

Пра гэта паведаміў старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак, абураны адключэньнем вады ў Новай Баравой.

— Гэта парушэньне фундамэнтальнага права чалавека, і гэта адбываецца ў адказ на пазыцыю людзей, якія там жывуць, з мэтай прымусіць іх адмовіцца ад сваіх выказваньняў, свабоды слова. Гэта незаконныя мэтады. Гэта ўжо новае слова ў рэпрэсіях, улады выкарыстоўваюць для ціску сацыяльна-бытавыя ўмовы, што ставіць пад пагрозу і здароўе людзей, і санітарна-эпідэмічную сытуацыю. Людзей пазбаўляюць умоваў для нармальнага жыцьця, доступу да чыстай вады. Гэта злоўжываньне, і дзяржава не прымае мераў, каб гэта спыніць, — заявіў Алег Гулак.


Мяцежная Новая Баравая


Мікрараён Новая Баравая пад Менскам праславіўся сваёй палітычнай актыўнасьцю яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі. Тамтэйшыя жыхары праводзілі флэшмобы ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты, масава запісваліся ў сябры выбарчых камісій і ў назіральнікі, ладзілі ўласныя ланцугі салідарнасьці і шэсьці са сьцягамі.

Затрыманьні АМАПам, дадатковыя патрулі міліцыі і барацьба ўладаў з масавым вывешваньнем бел-чырвона-белых сьцягоў сталі часткай штодзённага жыцьця мікрараёну.

 


"Думаю, што я не апошняя".
З Інстытуту гісторыі звальняюць яшчэ адну супрацоўніцу,
якая пратэставала супраць гвалту


Са старшай навуковай супрацоўніцай Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Кацярынай Крывічанінай не працягнулі кантракту.

Яе звальняюць у сувязі з завяршэньнем тэрміну кантракту 31 сьнежня 2020 року, гаворыцца ў дакумэнце, які падпісаў намесьнік дырэктара ў навуковай працы Вадзім Лакіза.

Кацярына Крывічаніна займаецца гісторыяй міжнароднага супрацоўніцтва ў мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

— Я спыталася ў Вадзіма Лакізы, зь якой прычыны са мной не працягваюць кантракту? Мне сказалі, што ўсё згодна з заканадаўствам, сышоў яго тэрмін. Пытаюся, а якія да мяне прэтэнзіі як да навукоўца? "Прэтэнзій няма, у нас будзе рэарганізацыя" — адказаў ён.

Кацярына Крывічаніна кажа, што зь мінулага году яна зьяўляецца яшчэ і старшынёй прафсаюзнай арганізацыі інстытуту.

— Ёсьць нормы, якія абавязваюць наймальніка працягваць кантракт на тэрмін паўнамоцтваў старшыні прафсаюзнай арганізацыі. На гэта мне Вадзім Лакіза сказаў, што ўсё, маўляў, згодна з заканадаўствам. Але гэта пытаньне мы яшчэ будзем вывучаць.

Паводле Кацярыны, асноўнай прычынай звальненьня стала яе актыўная грамадзянская пазыцыя.

— Усё пачыналася з прафсаюзу яшчэ год таму, бо на кіраўніцтва прафсаюзу прайшлі ня тыя кандыдатуры, якія хацела адміністрацыя, — кажа яна. — Цяпер мы пісалі заявы на імя старшыні ФПБ Орды пра палітычную сытуацыю ў краіне, і мяне адразу пачалі выклікаць да дырэктара, казалі, каб я сыходзіла па ўласным жаданьні. Але мы не спыніліся, выходзілі на акцыі, у нас шасьцёх супрацоўнікаў арыштоўвалі. Алесь Жлутка адбывае "суткі" ў Жодзіне, заўтра паедзем яго сустракаць. Нас пастаянна выклікалі, вялі размовы.

Учора стала вядома, што не працягнулі кантракт з калегам Кацярыны Крывічанінай, кандыдатам навук Аляксеем Шаландам.

— Я думаю, што я не апошняя: Шаланда, я, пойдуць яшчэ іншыя актыўныя ўдзельнікі ўнутрыінстытуцкага пратэставага руху. Тыя, хто выходзіў на акцыі і падпісваў заявы, — сказала Кацярына Крывічаніна.

 


"Зусім не шкадую, што больш не працую на дзяржаву".
Звольнілі чарговага выкладчыка БДУІР


У загадзе, які падпісаў рэктар унівэрсытэту Вадзім Богуш, прычынай звальненьня названы прагул.

Старшы выкладчык катэдры праектаваньня інфармацыйна-кампутарных сыстэм Васіль Перавошчыкаў працаваў ва ўнівэрсытэце з 2014 року (цяпер па сумяшчальніцтве). 26 кастрычніка разам зь іншымі калегамі ён паведаміў адміністрацыі, што пачынае страйк.

Васіль Перавошчыкаў узяў удзел у відэазвароце выкладчыкаў унівэрсытэту, якія выказаліся супраць беззаконьня і гвалту, за правядзеньне новых выбараў.

— Фармальна мяне звольнілі за прагул, а фактычна — за ўдзел у страйку, — сказаў Васіль Перавошчыкаў. — Зусім не шкадую, што больш не працую на дзяржаву.

Васіль Перавошчыкаў адмовіўся пісаць тлумачальную, як таго патрабавала адміністрацыя.

— Акрамя таго, былі прапановы з майго боку прысутнічаць на лекцыях, але ня весьці іх паводле праграмы, аднак такую прапанову адхілілі, — кажа выкладчык. — Магчыма, вярнуся ва ўнівэрсытэт, калі ўсё стане лепш, але пакуль ня бачу для сябе магчымым дапамагаць дзяржаве сваёй працай ва ўнівэрсытэце, якая заўсёды, па сутнасьці, зьяўлялася хутчэй дабрачыннасьцю, чым узаемавыгадным супрацоўніцтвам.

Гэта ўжо ня першы выкладчык БДУІР, які падтрымаў страйк і якога звольнілі.


"Радыё Свабода", 17 лістапада 2020 р.

 

Нягледзячы на супрацьдзеянне ўладаў, менчукі вязуць у Новую Баравую ваду


"Белсат" апублікаваў відэа чагі за пітною вадою ў менскім мікрараёне Новая Баравая. У адным з галоўных пратэстных раёнаў Менску, Новай Баравой, водазабеспячэньня няма з нядзелі, а сёньня не стала ацяпленьня. Жыхары лічаць, што ўлады такім чынам спрабуюць адпомсьціць аднаму з галоўных антылукашэнкаўскіх бастыёнаў сталіцы.

Сёньня ДАІ спыняла машыны, якія везлі ваду ў Новую Баравую. Аднак, як мы бачым, салідарнасць перамагла.

 


В Жабинке школьный учитель ушёл на забастовку


Педагог объяснил, почему не смог молчать в такой ситуации.

В школе Виктор Чернак проработал пять лет. Помимо работы учителем информатики и астрономии, он на полставки занимал должность инженера-программиста и вёл допрофессиональную подготовку по фотографии.

Решение уйти на забастовку преподаватель, говорит, принял ещё в августе, но заявление руководству отдал только 16 ноября.

— Я приехал утром на работу, провел первый урок, пошел к директору и положил заявление на стол. Сообщил классному руководителю ребят, у которых вёл урок, и уехал домой. Дома уже посмотрел, что в телефоне пропущенные вызовы, перезвонил. Директор по телефону сказала, что нужно было её дождаться, поговорить. Я ей объяснил, что боялся давления. Сказал, что согласен и на увольнение по статье, если по-другому никак нельзя. Но я не могу уроки вести в такой ситуации, — рассказал Виктор.

По словам мужчины, на забастовку он ушёл из-за политической ситуации в стране. В заявлении написал, что решение принял из-за "правового дефолта, творящегося беззакония, непрекращающегося насилия" в отношении мирных граждан.

— Я понял, что не смогу работать. Чтобы детям не навредить, чтобы у них нормальное образование было, пусть другого учителя ищут, — поделился Виктор

Учитель объяснил, что в августе из школы уволилась его коллега, которая вела у детей физкультуру:

— Она в избирательной комиссии была. Сейчас уехала в Польшу работать.

Как сообщил Виктор, после разговора с директором в понедельник звонков из администрации школы ему не поступало. Мужчина предполагает, что его уволят.

— Я пока дома сижу, занимаюсь своими делами. Если по-другому никак мой вопрос не решить, то пусть увольняют. (…) Планов на ближайшее будущее пока нет. У меня много специальностей, посмотрю, где и куда. Мне уже и в Менск предлагали переезжать на работу, — рассказал Виктор.

 


У Салігорску з'явіўся яшчэ адзін стачачны камітэт


"Будтрэст №3" далучыўся да агульнанацыянальнага страйку.

Создан ещё один Стачечный комитет в городе Солигорске.

Прадстаўнікі ААТ "Будтрэст №3" далучыліся да агульнарэспубліканскай стачкі, паведамляе "Народная грамада".

У новы Страйкам увайшлі:

Кецко Кірыл Сяргеевіч, мантажнік СТС і А 3 разраду,
Макараў Уладзімір Сяргеевіч, мантажнік СТС і А 3 разраду,
Мяцельскі Арцём Алегавіч, мантажнік СТС і А 3 разраду.

"Мы далучыліся да агульнарэспубліканскай стачкі, бо не можам заставацца ў баку ад таго, што адбываецца ў нашай краіне. Не можам спакойна назіраць за тым гвалтам і беззаконнем самаабвешчанай злачыннай улады", — гаворыцца ў заяве Страйкаму.

 

"Хартыя’97%", 17 лістапада 2020 р.

 

Сёньня спынілася праца апэрацыйнага блёку ў РНПЦ дзіцячае анкалёгіі

 

З 5 апэрацыйных медсясбцёр працуе адна.

Жана Вашкевіч, апэрацыйная медсястра РНПЦ ДОГІ з 30-рочным стажам, адбывае адміністрацыйны арышт у Магілёўскае турме.

А ў траіх іншых каранавірусная інфэкцыя.

Апэрацыі перанесеныя, вырабляюцца толькі пастаноўкі ЦВК.

Нелегітымная ўлада спрыяе страйку: саджае медыкаў, не забясьпечвае СІЗамі ды належнымі ўмовамі працы.

 


Если это не средневековые пытки, то тогда что? 


"Меня задержали на Пушкинской 15 ноября, — пишет наша читательница. — Привезли в Советское РУВД. Всех поставили возле стенки. Мы — женщины и девочки стояли на улице около трёх часов, может немного больше. Лицом в стену с поднятыми руками. 

Затем женщин завели в помещение (сказали, а то опять будут фотографировать с балконов и выкладывать в интернет, что мучаем женщин), но парни стояли на улице с 12:30 до 24:00 при нулевой температуре. Одной из девочек спустя шесть часов разрешили взять шоколадку и орешки на 30 человек. Затем разрешили взять воду, 0,5 бутылки на те же 30 человек. Пили все из одной бутылки в условиях ковида, так как выбора не было. У всех задержанных практически высшее образование и хорошие должности. Шутили, что одна элита собралась. 

Женщин и девушек начали отпускать в 5 часов утра. Запомнилось очень, что на улице стоял парень-велосипедист в тоненьком трико и кофточке велосипедной, без шапки, без рукавиц и бутсах, которые промерзают за несколько минут, если не двигаться. Если это не средневековые пытки, то тогда что? Почему в этих "служителях не до законов" не осталось ничего человеческого?"

 

Telegram-канал "Баста", 17 лістапада 2020 р.

 


У Новай Баравой цяпер так


Вады — няма;
ацяплення — няма;
міліцыянты, якія перапісваюць адрасы кватэр, у вокнах якіх вывешаныя БЧБ-сцягі — ёсць;
МНСнікі, якія ходзяць па пад'ездах і штрафуюць за не там пакінутыя ровары і дзіцячыя вазкі — ёсць.

За апошнія некалькі гадзінаў у тг-чат Новай Баравой дадалося 1,5 тысячы чалавек. Жыхары квартала, які застаўся без вады і ацяплення, атрымалі сотні прапановаў дапамогі ад менчукоў з навакольных раёнаў. Іх усе запрашаюць у госці: памыцца, папрасці рэчы. Ці проста прывезці вады і абагравальнік.

Створаны асобны чат для дапамогі жыхарам Новай Баравой — @nb_help. За паўгадзіны туды дадалося дзве тысячы чалавек.

"Менскводаканал" паведамляе, што скончыў рамонтныя працы ў Новай Баравой. Але ваду не ўключае, бо "ў адпаведнасці з рэгламентамі прыступіў да прафілактычных мерапрыемстваў перад запускам".

У ведамстве кажуць, што чакаюць вынікаў лабараторных пробаў. Тым часам у Новая Баравая жыве без вады трэція суткі, а ў чаце ахвочых дапамагчы жыхарам квартала @nb_help — ужо амаль 10 тысяч чалавек.

 


175 сутак арышту за экскурсію ў Мерачоўшчыну


175 сутак арышту атрымалі на ўсіх  сябры стачкама "Беларуськалія", затрыманыя  ў мінулую пятніцу на экскурсіі па Беларусі.

Усяго было асуджана 44 чалавекі. Акрамя сутак, людзям выпісалі больш за 5400 рублёў штрафаў.

Раней экскурсаводы распавядалі, што адмаўляюцца працаваць па нядзелях, бо гэта цяпер небяспечна, і імкнуцца перанесці сваю працу падалей ад буйных местаў. Але цяпер ёсць небяспека і пасля паездкі на радзіму Тадэвуша Касцюшкі заехаць у ізалятар!

 


"Вам трэба прыйсьці ва ўніверсітэт для вырашэння пытання аб аднаўленні"


Менск. Адлічаныя студэнты з БДМУ атрымалі sms, дзе ім прапанавалі прыйсьці ва ўніверсітэт "для вырашэння пытання аб аднаўленні". Нібыта па даручэнні Лукашкі. 

Адлічаць студэнтаў пачалі таксама неўзабаве пасля заяваў Лукашкі. Ён быў незадаволены тым, што яны выходзяць на акцыі ва ўніверсітэтах. Па словах Лукашкі было адлічана каля 300 студэнтаў.

 


"Усё ідзе па плане"?


Па звестках Telegram-суполкі медыкаў "Белые халаты", 17 лістапада спыненая праца аперацыёнага блока ў РНПЦ Дзіцячай анкалогіі. "З пяці аперацыйных медсёстраў працуе адна. У траіх іншых каранавірусная інфекцыя", — пішуць у суполцы. Яшчэ адна аперацыйная медсястра — Жанна Вашкевіч — адбывае гэтымі днямі адміністрацыйны арышт у Магілёўскай турме.

Мы датэлефанаваліся ў РНПЦ Дзіцячай анкалогіі. Там прызнаюць, што праз COVID-19 супрацоўнікаў цяпер не хапае. Але абвяргаюць інфармацыю пра спыненне аперацыйнага блока.

— Ніякія аперацыі ў нашым аперацыйным блоку не адмяняліся, усё ідзе па плане.

Як атрымліваецца праводзіць аперацыі па плане, маючы толькі адну медсястру з пяці, у РНПЦ не ўдакладнілі.

 


Life:) адключыў званкі менчанцы


Life:) адключыў званкі менчанцы, якая жыве непадалёк ад "Плошчы Перамен” — "у сувязі з падставай меркаваць, што ўладальнікам нумара здзяйсняецца правапарушэнне, якое наносіць шкоду кампаніі". ШТО?

 


Як 9 жніўня пачыналіся вулічныя пратэсты ля Стэлы


Слухач даслаў відэа, як 9 жніўня пачыналіся вулічныя пратэсты ля Стэлы "Менск — места-герой". Як атрымалася высветліць, відэа было апублікаванае ў закрытым ВК-акаўнце беларускага карніка з подпісам пра тое, што пратэсты насамрэч не былі мірнымі. Яно знятае камерай відэаназірання.

Міліцыянтаў зусім няшмат — 20-25, а пратэстоўцаў — пара тысяч. Улады спрабуюць упэўніць нас, што пратэстоўцы былі настроеныя агрэсіўна. Але калі б гэта сапраўды было так, з міліцыянтамі размаўлялі б па-іншаму. Усё было іначай — нехта проста падставіў невялікі шэраг міліцыянтаў пад шматтысячны натоўп і спадзяваўся, што пральецца кроў карнікоў.

Самы важны момант:

01:54 — нехта ў цывільным падыходзіць да міліцыянтаў у форме з боку аўтазакаў, якія стаяць на іншым баку вуліцы. праз імгненне ў пратэстоўцаў ляціць першая светлашумавая граната. Толькі пасля гэтага ў міліцыянтаў кідаюць металічную апору. Але нават тады пратэстоўцы не зрываюцца і не карыстаюцца колькаснай перавагай.

 


Злабадзёны анекдот


Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей: 

— Мы не бачым сэнсу ў тым, каб працягваць з ЭЗ дыялог па правах чалавека. Мы прыпыняем гэты дыялог.

ЭЗ:

— А быў нейкі дыялог?

Грамадзяне Беларусі:

— А што такое правы чалавека?

Жыхары Новай Баравой:

— Уключыце ваду! А то вы ўжо за*****!

 


Моцна збіты дойлід Вадзім Дзмітронка


15 лістапада на вуліцы Шаўчэнкі ў Менску затрымалі 43-рочнага дойлід Вадзіма Дзмітронка. Наступнай раніцай у рэпартажы "Беларусь 1" Вадзіма паказалі моцна збітым.

— Ён амаль не размаўляе, не можа самастойна рухацца, у яго вельмі збітая галава, збіты твар. Нагамі перасоўваць нават не можа, яго на каталцы вазілі. Пакінулі яго ў шпіталі, але пры ім паставілі міліцыянта, — распавядае жонка затрыманага Вольга.

 


Адразу тром гісторыкам не працягнулі кантракты ў Акадэміі навук


За два дні кіраўніцтва Інстытута гісторыі Акадэміі навук не працягнула працоўныя кантракты з трыма гісторыкамі. 

Першым стаў загадчык аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Аляксей Шаланда. Сёння стала вядома, што не працягнутыя кантакты з кандыдатамі навук Мікалаем Волкавым і Кацярынай Крывічанінай. 

Намеснік дырэктара Інстытута гісторыі па навуковай частцы Вадзім Лакіза заяўляе, што палітыкі ў гэтым рашэнні няма. 

— У нас завяршаецца пяцігадовая дзяржаўная праграма навуковых даследаванняў. Пад гэтую праграму калісьці фарміраваўся калектыў. Сёння ў Інстытуце ў вялікай колькасці людзей сканчваюцца кантракты. Большасць з іх атрымае паведамленні пра непрацяг кантактаў. Акрамя таго, фармуецца новая структура на наступныя гады. З'явяцца новыя аддзелы, будзе пэўнае ўпарадкаванне. Усе гэтыя пытанні ставілі перад загадчыкамі адзелаў. Што тычыцца мяне, то я падпісваю гэтыя дакументы па пасадзе", — цытуе Tut.by словы Лакізы.

Намеснік дырэктара таксама паведаміў, што Мікола Волкаў застаецца ў дактарантуры пры інстытуце. 

Дарэчы, звольненая Кацярына Крывічаніна — старшыня інстытуцкага прафкама. У каментары "Радыё Свабода" яна паставіла пад сумнеў законнасць свайго звальнення.

— Ёсць нормы, якія абавязваюць наймальніка працягваць кантракт на тэрмін паўнамоцтваў старшыні прафсаюзнай арганізацыі. На гэта мне Вадзім Лакіза сказаў, што ўсё, маўляў, згодна з заканадаўствам. Але гэта пытанне мы яшчэ будзем вывучаць, — падкрэсліла яна.

Крывічаніна ўпэўненая, што ўсе звальненні маюць палітычную аснову. па яе словах, моцны ціск пачаўся пасля таго, як прафсаюзная арганізацыя інстытута стала пісаць лісты на імя старшыні ФПБ Міхаіла Орды пра сітуацыю ў краіне.

Яна лічыць, што звальненні гісторыкаў з Акадэміі навук працягнуцца.


"Эўрарадыё", 17 лістапада 2020 р.

 

 

Да стачкі далучыліся новыя людзі


Да стачкі далучыўся яшчэ адзін рабочы, Андрэй Сцешыц. Ён заявіў, што падтрымлівае патрабаванні стачкаму "Беларуськалія".

БМЗ. Да стачкі далучылася кантралеэёр АТК 5-га разраду Ларыса Шанюк, яна працуе на прадпрыемстве ўжо 31 рок! 

Ларыса патрабуе спынення гвалту супраць беларускага народу, вызвалення ўсіх палітзняволеных і прызначэння новых выбараў.

 


Берасцеец скраў радыёстанцыю ў АМАПаўца


У Берасці мужчына падчас пратэсту скраў радыёстанцыю ў АМАПаўца, яму пагражае да 3-х рокаў турмы.

20 верасня, падчас нядзельнага маршу на Савецкай, берасцеец выкраў радыёстанцыю Motorolla. У той жа дзень яго ўсталявалі па камерах відэаназірання і выклікалі ў міліцыю. Мужчына вярнуў радыёстанцыю.

УУС ацэньвае прычыненую шкоду ў 890 рублёў. У дачыненні да берасцейца заведзена крымінальная справа за крадзеж.

 

Генпракуратура звярнулася ў Мінюст Польшчы з просьбай

аб выдачы Пуцілы і Пратасевіча


"Па нашай інфармацыі, дадзеныя грамадзяне знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, у Варшаве. У дачыненні да Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча, у межах беларускай крымінальнай справы ўжыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, яны абвешчаныя ў вышук", — адзначылі ў Генпракуратуры.

 


"Закон? Для кого закон? Это беззаконие!"


Уладзімір Шустаў пракаментаваў прысуд у 3 рока калоніі за нібыта напад на міліцыянта. 

— Им лучше посадить одного, чем посадить 200 человек. И эти фашисты, которые просто избивали меня, избивали — это всё видно. И суд думаете слушал это? Он не слушает это и не будет никогда в жизни слушать, — заявіў ён. 

10 жніўня Уладзімір разам з сынам быў збіты карнікамі падчас разгону пратэстоўцаў у Магілёве. Адзін міліцыянт напісаў заяву на яго. Але Шустаў кажа, што яго збівалі і ён проста зачапіўся за міліцыянта пры падзенні.

 


Шосты за восень прысуд за знявагу дзяржсімвалаў


Сёння ў судзе Ленінскага раёну Берасця быў вынесены прысуд берасцейцу Юрыю Касцюку. Хлопец атрымаў год абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Юрый 4 верасня ішоў з сябрамі каля берасцейскага гатэля "Маладёжны", тузануў дзяржаўны сцяг, які вісеў на будынку, сцяг зваліўся. Касцюка знайшлі і завялі крымінальную справу па артыкуле 370 КК РБ (Знявага дзяржсімвалаў). 

Пракурор запатрабаваў максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле і добра вядомы па палітычных справах суддзя Аляксандр Сямянчук яго вынес.

 


"Менсквадаканал" выканаў аднаўленчыя працы


"Менсквадаканал": "Водазабеспячэнне спажыўцоў жылога раёну "Новая Баравая" будзе адноўлена ў поўным аб'ёме пасля атрымання станоўчых вынікаў лабараторнай праверкі якасці вады".

Арганізацыя выканала аднаўленчыя працы на сетках водазабеспячэння.

 


Праблемы з вадой у Новай Баравой узніклі праз наўмыснае пашкоджанне


Старшыня Менгарвыканкаму Уладзімір Кухараў лічыць, што праблемы з вадой у Новай Баравой узніклі праз наўмыснае пашкоджанне запорнай апаратуры.

— Гэта дарагое імпартнае абсталяванне, без старонніх умяшанняў яно магло б служыць доўгі час. Спецыялістам давялося тэрмінова аднаўляць яго працаздольнасць сваймі сіламі. Цяпер неабходна правесці абследаванне, праверыць якасць вады пасля ўмяшання. Казаць пра тэрміны аднаўлення водазабеспячэння можна будзе па іх выніках, — сказаў мэр сталіцы.

 


Паломка ў Новай Баравой не патрабуе працяглага рамонту


— Наагул — гэта аператыўна павінна быць, таму што людзі сядзяць без вады, без цяпла. Гэта аварыйная служба павінна працаваць, нават ноччу працаваць павінны. Так, каб замяніць яе, усё трэба адключаць. Але гэта павінна быць усё зроблена хутка, дакладна не тры дні гэта ўсё трымаць, — кажа інжынер аднаго з участкаў "Менсккамунцепласеткі".

Паломка, якая прывяла да абязводжвання раёну, ужо адрамантаваная, але "Менскводаканал" чакае вынікаў проб з лабараторыі. У выніку такім чынам можна "выхоўваць" кожны раён сталіцы. Камунальныя калодзежы не ахоўваюцца.

 


"Народная воля" часова не будзе выходзіць на паперы


На тым тыдні ўвесь наклад газеты забралі сілавікі, а да гэтага маскоўская друкарня перадумала супрацоўнічаць з рэдакцыяй. 

Кіраўніцтва вырашыла пакуль не друкаваць газету, але яна будзе выходзіць анлайн: "Як толькі вырашыцца праблема з друкарняй, вернемся да выдання папяровага варыянта газеты і масавага распаўсюджвання па Беларусі".

Галоўны рэдактар Іосіф Сярэдзіч спадзяецца, што ва ўладзе знойдуцца светлыя галовы, і "Народная Воля" ў хуткім часе будзе выдавацца ў Менску:

— Зараз інфармацыю нельга спыніць забаронамі на друкаванне газет.

Рэдакцыя шукае іншыя друкарні, але ў Масковіі ім паўсюль адмаўляюць.

Сердзіч параіў сваякам і суседзям сталых людзей раздрукоўваць нумары газеты з сайта і раздаваць іх тым, хто рэдка карыстаецца інтэрнэтам. Для астатніх ёсць тэлеграм-канал.

 


Кацярыне Андрэевай далі 7 содняў арышту


Журналістцы Кацярыне Андрэевай далі 7 содняў арышту, прызналі вінаватай паводле 23.34 і 23.4 КаАП. Суддзя — Вольга Няборская. 

Паводле пратаколу Кацярыну затрымлівалі на вуліцы і яна прымала ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, хаця яна з 12 да 17-30 знаходзілася ў кватэры на Смарогскім тракце на 14 паверсе, што пацвердзіў на судзе сведка — гаспадар кватэры Дзмітрый. 

Каці нават не далі азнаёміцца з пратаколам, яна яго ўпершыню пабачыла на судзе. Вінаватай сябе не прызнала і абвінаваціла міліцыянтаў, што складалі пратакол, у ілжэсведчанне.

Як распавяла Каця на судзе, яе затрымлівалі ў кватэры, дзвер выламалі, забеглі каля 10 спецназаўцаў. Яны не тлумачылі нічога, проста сказалі, каб збіраліся і ішлі з імі. Гвалту падчас затрымання не было. 

У РУУС Каці стала кепска, яна адчула рэзкую боль ў галаве, яе званітавала, яна страціла прытомнасць. Выклікалі хуткую, даставілі пад канвоем у 9-ю лякарню. Нічога сур’ёзнага не знайшлі, але прапісалі пасцельны рэжым, поўны спакой і абавязковы візіт да неўролага на наступны дзень. Але раніцай 16 лістапада яе забралі ў РУУС, а адтуль даставілі ў ЦІП.

 


У некалькіх дамах на "плошчы Пераменаў" знік хатні інтэрнэт


"Дабрыдзень, у раёне "плошчы Перамен" у некалькіх будынках знік правадны інтэрнэт "Белтэлекам". У "Белтэлекаме" сказалі, што пашкоджанае абсталяванне, колькі будзе доўжыцца рамонт яны ня ведаюць".

18:54 У дамах на плошчы Пераменаў вярнуўся інтэрнэт "Белтэлекам".

 


Беларусь знізіць узровень удзелу ў праграме ЭЗ "Усходняе партнёрства" да экспертнага


Міністр замежных справаў Макей заявіў, што прычынаю для такой захады з'яўляюцца спробы палітызацыі (?!) шэрагу праектаў.

— На нарадзе была прапанавана і падтрымана ўдзельнікамі ідэя аб паніжэнні ўзроўню нашага прадстаўніцтва ва "Усходнім партнёрстве". Мы бачым, што ёсць спробы палітызаваць шэраг інфраструктурных, міжрэгіянальных праектаў у межах гэтай ініцыятывы. Таму прынятае рашэнне аб паніжэнні ўзроўню ўдзелу Беларусі ў гэтай ініцыятыве да экспертнага, — адзначыў ён.

Нягледзячы на тое, што "Усходняе партнёрства" існуе з 2004 року. Былы кіраўнік краіны Лукашка ні разу не быў на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў удзельніц праграмы.

 


Снежкі супраць ябацек


Жыхары Новай Баравой закідалі снежкамі(!) невядомых, якія прыехалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі. 

Жыхары перамаглі і тыя сышлі!

Чытачы паведамляюць, што невядомыя "зрэзальшчыкі" стужак вярнуліся ў Новую Баравую.

 


Лукашка загадаў разабрацца з тымі,
хто распавядаў пра вываз лампадак з "плошчы Пераменаў" 


Лукашке не спадабалася, што ў сеціве разгром "плошчы Пераменаў" назвалі сатанінскім таптаннем.  

Такую фразу раней выказаў Сяргей Лепін, прадстаўнік праваслаўнай царквы.

"Не разумею, навошта гэта здзек з партрэтамі забітага, над кветкамі ў яго памяць, навошта гэтае сатанінскае таптанне лампад і абразкоў, барацьба з імправізаваным мемарыялам у двары, уздоўж дарог...? У чым сэнс? Не ўзгоднена, так? А вось такія паводзіны і стаўленне — яно ўзгоднена? З кім?" — напісаў у сваім Facebook Сяргей Лепін.

 


Аляксандра Раманоўская прадала свой залаты медаль


Фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская прадала свой залаты медаль за 15 тысяч долараў.

Аляксандра Раманоўская прадала свой залаты медаль, якую атрымала ў 2019 роке. Сродкі фрыстайлістка перадасць у Беларускі фонд спартовай салідарнасці.

 


Лукашка загадаў Качанай навесці парадак у Менску на гэтым тыдні


Галоўчанку і Сяргеенку загадаў, каб аналагічным чынам парадак навялі і ў рэгіёнах краіны. 

Неўзабаве пасля загаду Лукашкі Качанавай, з'явіўся ўжо зацверджаны план дадатковых захадаў па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі на тэрыторыі Менску.

Што ўваходзіць у план захадаў, пакуль невядома.

 

 

"Як габрэі ў 1943-м". Закладнікі "плошчы Пераменаў"
пра аблогу двара, дзе жыў Раман Бандарэнка


15 лістапада стаў днём сумнага рэкорду затрыманняў у Беларусі. Але ў той дзень зняволеных магло быць яшчэ больш, каб не жыхары дамоў двара "плошчы Пераменаў". Мясцовыя адкрывалі пад’езды і пускалі ў свае кватэры дзясяткі незнаёмцаў, якія прыйшлі ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі.

Нягледзячы на начныя рэйды, пагрозы і распілоўванне дзвярэй у жылым комплексе пазбегнуць турмы і штрафаў удалося сотням менчукоў. 16 лістапада а 9-й раніцы большасць з іх змагла пакінуць схованкі. Мы паразмаўлялі з тымі, хто трапіў у аблогу карнікаў і хаваўся ад гвалту ў цемры, нерухомасці ды жаху быць схопленым.


"За вакном лятаў дрон. Я быў гатовы есці з кацінай міскі"


Іван паспеў уцячы з "плошчы Пераменаў" і схавацца ў адчыненым пад’ездзе. Мужчына шукаў сховішча яшчэ з пяццю асобамі, якія прытрымалі яму дзверы. Усе разам яны пабеглі па сходах, грукаліся, здымалі маскі, каб паказаць, што свае, аднак ніхто не адчыняў.

— І вось нам пашчасціла: адчыніла дзяўчына і запрасіла ў хату, схавала наш абутак. Так мы апынуліся ў аднапакаёўцы, дзе жывуць сужэнства з дзіцём. Сядзелі ціха, у дзверы настойліва званілі, прасілі адчыніць, праверыць кватэру. Гаспадыня адмовіла. Нам было няёмка абцяжарваць сям’ю, іхная дачка перапужалася. Дзіцё хварэе, таму форткі не адчынялі, было вельмі душна. Усё грымела, мы думалі, што сілавікі пілуюць кожныя дзверы. Нават пачалі шукаць месцы, куды можам схавацца.

Пасля 21:00 дзве дзяўчыны, якія хаваліся разам з Іванам, пастанавілі сысці. На выхадзе з пад?езду іх затрымалі, але яны не здалі нумару кватэры, у якой хаваліся. Мужчына кажа, што хлопцы, якія засталіся, хацелі спусціцца ніжэй і скочыць з гаўбца, але гаспадыня іх адгаварыла. За вокнамі лятаў дрон, свяцілі ліхтарамі. Гаспадыня паслала гасцям на вялікай канапе, сама легла спаць з дзіцём на малой, а мужа паклала ў кухні.

— Мы былі вельмі галодныя, я нават жартаваў, што гатовы есці з міскі ката. Дзяўчына дала нам бутэрброды, гарбату, а раніцаю таксама нарэзала сыру, каўбасы, паставілася, як да сваіх. Нават жартавала, што трэба будзе нас прапісаць, бо сілавікі не сыходзяць.

Раніцай яна выйшла выведаць сітуацыю. У двары ўсё яшчэ дзяжурылі карнікі, правяралі пашпарты і прапіску. На ўваходзе ў пад'езд стаялі сілавікі ў балаклавах з аўтаматамі. Каля 9:00 Івану пазванілі знаёмыя і сказалі, што можна выходзіць. Гаспадыня кватэры першая спусцілася, а пазней паклікала хлопцаў.

— Калі мы выскачылі на дарогу, мы пабачылі сіні бус і міліцыянтаў, але яны рабілі выгляд, што нічога не адбываецца. Было прыемна, што каля дому ўжо чакалі людзі ў аўтах. Яны пад'язджалі, спыняліся, крычалі, каб заскоквалі да іх. Людзі натоўпамі садзіліся да валанцёраў. Я чуў, што тых, хто сыходзіў пехатою дварамі і прыватным сектарам, хапалі ціхары.

Іван кажа, што сям'і, якая іх уратавала, у падзяку завезлі пірагі, таксама падораць кветкі ды пачастунак дачцы.


"Думала, дзве гадзіны адсядзімся — і выйдзем"


Вікторыя прыехала ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі, а пасля была вымушаная хавацца ў сутарэннях непадалёк "плошчы Пераменаў". Дзяўчыне ўдалося ўцячы ў памяшканне, дзе было яшчэ мінімум 100 асобаў. Аблава шакавала мянчанку.

— Я не падазравала, што яны набяруцца нахабства і прыедуць разганяць людзей, я адчувала сябе ў бяспецы. Але пазней пачула выбухі, людзі табуном пачалі бегчы.

Дзяўчына апынулася заціснутая, з усіх бакоў наступалі карнікі, прарвацца не было магчымасці. Тады Вікторыя пабачыла, што людзі пабеглі ў бок аднаго з дамоў, яна пабегла следам.

— Людзі несліся плынню, я не паспявала разумець, дзе я і што раблю. Яны пачалі хавацца ў адчыненыя дзверы. Адны дзверы ўжо былі перапоўненыя, як у трамваі ў гадзіну пік. І я адна з апошніх засталася на вуліцы, разумеючы, што мне няма куды адступаць. Дзверы зачыніліся, але мне паказалі іншыя. Забегла адною з апошніх, за мною замкнулі.

Дзяўчына баіцца падрабязна апісваць месца сховішча. Паводле Вікторыі, 16 гадзінаў давялося правесці на халодным бетоне без вады, ежы ды святла.

— Добра, што мы мелі прыбіральню і пароль ад Wi-Fi. Мы манітаравалі ўсё, што адбываецца звонку, і разумелі: выйсці нельга. Некаторыя бунтавалі, было цяжка псіхічна, усе стаміліся, не было чым дыхаць. Мы ж думалі, перачакаем некалькі гадзінаў — і разыдземся па дамах. Нам наказалі сядзець ціха нават у сітуацыі, калі балгаркаю будуць пілаваць дзверы. Сядзелі, як мышы, бо ведалі: адзін гук — і нам канец. Карнікі прасвечвалі вокны ліхтарамі.

Вікторыя кажа, што пасля пяці гадзінаў пад замком перастала сачыць за часам. Эвакуацыя сталася для дзяўчыны нечаканасцю. Людзей пачалі выпускаць каля 9:30.

— Мы нават не былі падрыхтаваныя і ў шокавым стане. Знянацку адчыніліся дзверы, сказалі хутка разыходзіцца. Я схапіла ладаванку, шапку, людзі выбеглі на вуліцу. У двары я бачыла чалавек 200, якія выходзілі з розных бакоў.

Уявіце, які сюррэалізм: ты як раб, у сутарэнні, а адкульсьці даносіцца музыка, і трэнер загадвае "цягнуць ножку". Ты ў акупацыі, а ў кагосьці працягваецца звычайнае жыццё.


"Удома засталіся трое дзяцей"


Яшчэ адна закладніца — Кацярына — прызнаецца: ходзіць на ўсе маршы, нягледзячы на страх жорсткай расправы. Спачатку яна была ля "Пушкінскай", а калі там пачаўся разгон, прыехала ў двор плошчы Пераменаў, але там таксама пачалася аблава.

— Я пастанавіла пайсці ў дом на гаўбец, паглядзець, што будзе адбывацца. Людзей ганялі. Хтосьці крычаў, што трэба хавацца па кватэрах.

Кацярына трапіла да жанчыны, якая пусціла да сябе 20 незнаёмцаў. Дзяўчына прызнаецца, што ўсе разлічвалі адсядзецца гадзіну-паўтары, пакуль не з’едуць бусы. Спачатку ўмовы былі камфортныя, гарэла святло, дзяўчаты нарэзалі яблыкі, частавалі пірагом, гарбатай. Але пазней з’явіўся інтэрнэт, і яны даведаліся, што сілавікі ходзяць па дамах і выцягваюць людзей з кватэраў.

— Мы, дваццаць чалавек, зачыніліся ў невялікім пакоі, вымкнулі святло, тэлефоны і сядзелі адно на адным. Гаспадыня замкнула пакой. У яе двое маленькіх дзетак. Дзеці спалі, яна спадзявалася, што кватэру не будуць абшукваць. Да нас гучна грукалі, але не выломвалі. Гаспадыня нас не выганяла, яна гатовая была хаваць нас да канца.

Кацярына прызнаецца, што ёй было страшна і маркотна праз няпэўнасць сітуацыі. У самой удома засталіся трое дзяцей. Пашанцавала, што муж вырваўся з аблогі і даехаў дадому. Тое, што адбываецца, мянчанка называе фашызмам і вайною.

— Каля 9:00 раніцы паступіла інфармацыя, што карнікі з'ехалі. Тады паціху, па чатыры асобы, мы пачалі выходзіць. Я не ведала, вярнуся дадому ці не. Было вельмі страшна.


"Як у габрэяў у 1943-м"


Уладзя запрасілі на гарбату знаёмыя. Гэта было каля 15:30, мужчына моцна змёрз. Калі выйшаў перакурыць на гаўбец — пабачыў касманаўтаў, якія набеглі на плошчу з усіх бакоў. Мужчына пастанавіў застацца ў кватэры. За ўвесь час, што ён хаваўся, іхны паверх абшуквалі разоў 5-6.

— Першыя два разы грукалі ў дзверы, мы не адчынялі. Пасля абыходзілі суседзяў. Карнікі дзяжурылі ў кожным доме, іх было па 3–6. Мы бачылі, як байцы падыходзілі да некаторых мінакоў у двары, прасілі паказаць фота на тэлефоне. Каля другой гадзіны ночы была перазменка, але адзін бус застаўся. Каля 8:30 ГУБАЗіК з’ехаў.

Застаўся ў двары бус сачыць, каб людзі не выходзілі зноў вешаць стужкі і плакаты. Калі ў Тэлеграме з’яўляліся здымкі з плошчы Пераменаў, з буса адразу вывальваліся карнікі і пачыналі бегаць па дамах, адкуль, на іхную думку, маглі фатаграфаваць. Яны чыталі ўсе чаты. Было нервова, адчуванне, як габрэі ў 1943-м.


"Дамоў мяне завезла былая міліцыянтка"


Мікалай забег у адзін з дамоў і хацеў перачакаць хапун. Ад знаёмых даведаўся, што з усіх бакоў плошчу пачынаюць акружаць і разганяць натоўп. Па гаўбцы, дзе хаваўся мужчына, пачалі страляць. Яму ўдалося ўцячы ў адну з кватэраў, дзе хаваліся 15 чалавек. Гаспадары апусцілі шторы ды вымкнулі святло, стараліся не размаўляць.

— У Тэлеграме пісалі, што карнікі ідуць з 20-га паверху і прачэсваюць кожную кватэру. Да нас моцна ламаліся каля 22:00, пазней званілі апоўначы, а 3:00 уначы. Мы даведаліся, што з суседняй кватэры затрымалі трох асобаў, двое схаваліся ў канапе. Мы падумалі, што кватэра "чыстая", і перабеглі туды. Каля 6:00 раніцы да нас пачалі пераводзіць людзей з кватэраў, дзе яшчэ не было вобшуку. А 8:00 нас было чалавек 35–40

Гаспадары нам рабілі гарбату, каву, бутэрброды. Да моманту, пакуль нас было да 20 чалавек, потым гэта немагчыма было. Страшнавата стала, калі ў чат напісалі, што АМАП увёў пашпартны рэжым на нявызначаны тэрмін. Мы пачыналі верыць, што давядзецца сядзець тыдзень.

Мікалай распавядае, што жыхары адной з суседніх кватэраў бачылі праз вочка, як сілавікі намагаліся праслухаць адмысловымі мікрафонамі сцены.

— З’явілася інфармацыя, што трыццаць чалавек дасталі з сутарэння. А 9:30 рэзка ўсе ачапленні знялі, пайшла інфармацыя, што можна выходзіць. Мы пабеглі. На вуліцы ўжо чакалі валанцёры, якія забіралі людзей сваймі аўтамі. Мяне падвозіла жанчына, былая міліцыянтка. Яна 12 жніўня звольнілася і цяпер ніводнага маршу не прапускае.


З разгону трапілі на дзень народзінаў


Надзея прыехала на плошчу Пераменаў памагчы ўпарадкаваць мемарыял. Дзяўчына з сяброўкаю ставілі лампадкі, набіралі ў вёдры ваду для кветак. Каля муралу пазнаёмілася з мясцоваю дзяўчынай. Тая сказала, што ў выпадку разгону схавае дзяўчат у сябе.

— Так і адбылося. Мы пабачылі, што да нас набліжаецца вадамёт, але працягвалі займацца мемарыялам. Пасля паляцелі святлошумавыя гранаты. Аднаго мужчыну параніла ў ногі, яго забралі перавязваць. Натоўп пачаў бегчы, а мы стараліся стаяць да апошняга, бо невядома было, куды бегчы. Пачалася цісканіна. Мы адышлі бліжэй дамоў і пабачылі, што нас абступіў АМАП. Мы пабеглі за дзяўчынай, ейны бацька пусціў нас у хату.

Надзея кажа, што сям’я святкавала дзень народзінаў, там ужо былі госці, аднак галаву сям’і колькасць людзей не збянтэжыла. Разам з гаспадарамі ў хаце было 18 чалавек.

— Мы назіралі, як руйнуюць мемарыял. Там былі іконы, фота Рамана, асабістыя рэчы, а яны ўсё знішчалі. Было адчуванне, што прыйшлі на могілкі ды пачалі разносіць, і нічога не маглі зрабіць. Да вакна падляцеў квадракоптар, калі мы ўсе высунуліся з яго. Мы леглі на падлогу.

Калі сілавікі пачалі рэйды па кватэрах, гаспадар запрапанаваў нечаканым гасцям сесці за стол. Агулам, згадвае Надзея, было шмат ідэяў, як адцягнуць увагу карнікаў. Пастанавілі, што не будуць падстаўляць гаспадароў, і, калі пачнуць ламаць дзверы, выйдуць. Аднак той сказаў, што будзем хаваць іх да канца і нікому не адчыніць.

— Ён зачыніў дзверы на ўсе замкі. Мы вымкнулі святло і сядзелі ў паніцы. Калі цябе садзяць на 15 содняў, ты ведаеш, што выйдзеш. У тэорыі. А тут невядома, што будзе далей. Мы разумелі, што мы ў цёплай кватэры, але калі 18 чалавек у замкнёнай прасторы — гэта вельмі цісне на псіхіку.

У гаспадароў было прыкладанне з камерамі, праз якое яны маглі адсочваць рухі сілавікоў. Пасля 9:00 у чатах мясцовых жыхароў з'явілася інфармацыя, што звонку ўжо бяспечна. Выходзячы, яны сустрэлі вельмі шмат людзей, якія хаваліся ў іншых кватэрах.

— Нашае аўта стаяла за кіламетр ад плошчы. Мы ўзялі яго і вярнуліся ў двор, каб падабраць людзей. Мінула, можа, некалькі хвілінаў, але народ знік. Аўтаваланцёры спрацавалі вельмі хутка.


"Белсат", 17 лістапада 2020 р.

 

 

Сям'я Бандарэнкі паведаміла, што ім не аддаюць цела.
Карнікі заявілі, што яго не забіраюць самі родныя,
і выклалі запіс прыватнай гутаркі


Сям'я Рамана Бандарэнкі, які памёр на мінулым тыдні пасьля жорсткага зьбіцьця людзьмі ў цывільным, як мяркуецца, беларускімі сілавікамі, некалькі дзён таму паведаміла, што ім не аддаюць цела загінулага. У адказ на гэта прадстаўнікі Генпракуратуры Беларусі 18 лістапада заявілі, што цела нібыта не забіралі самі сваякі, і апублікавалі запіс размовы з маці Рамана на гэтую тэму. Родныя Рамана кажуць, што размова была "прыватнай", і лічаць, што сілавікі ня мелі права яе публікаваць.

Пра тое, што сілавікі не аддаюць для пахаваньня цела, 16 лістапада расказала Вольга Кучарэнка, стрыечная сястра Рамана Бандарэнкі. Паводле яе, маці нябожчыка ў той дзень двойчы прыяжджала ў Генэральную пракуратуру — у 9 і 11 гадзін раніцы. Па словах Вольгі, там яе так і не прынялі, прапанаваўшы чакаць адказу і зьвяртацца пазьней.

Бандарэнку зьбілі і вывезьлі невядомыя ў цывільным увечары 11 лістапада, а 12 лістапада стала вядома, што ён памёр у рэанімацыі. Цела на той момант сям'я не магла атрымаць ужо некалькі дзён.

— Яшчэ ў пятніцу былі ў Сьледчым камітэце, там адказалі, што справа ўжо ў Генпракуратуры, зьвяртацца трэба туды. Мы так і зрабілі, адказу не атрымалі. Нам казалі, што менавіта сьледчы павінен даць дазвол на выдачу цела, — расказала Вольга ў панядзелак. — Мы ня ведаем нічога: зрабілі экспэртызу ці не, цела Рамана нам пакуль не аддалі, з намі ніхто ня зьвязваўся. Трэба ж плянаваць пахаваньне... Пайшоў чацьвёрты дзень.
Пасьля таго як Вольга зьвязалася са СМІ, Генпракуратура праз два дні апублікавала сваю вэрсію таго, што адбылося, і заявіла, што цела нібыта не забіралі самі сваякі. У сваёй заяве ведамства ўжывае словы "неаднаразова прапаноўвалі забраць цела сына для пахаваньня" і "сваякі памерлага ўхіляюцца ад таго, каб забраць цела".

Таксама Генпракуратура Беларусі выклала ў інтэрнэт аўдыёзапіс размовы з маці загінулага. На ім супрацоўнік Дзяржкамітэту судовых экспэртызаў цікавіцца, калі сваякі будуць забіраць цела, і падкрэсьлівае, што жанчына нібыта напярэдадні атрымала ўсе неабходныя дакумэнты.

"Я была ўвечары, мяне ўвечары выклікалі ў Генэральную пракуратуру. Я сказала, што мне трэба выспацца і прыйсьці ў сябе і я яшчэ нават не пачала займацца арганізацыяй", — кажа жанчына на запісе. У канцы размовы мужчына яшчэ раз кажа, што зь іх боку "ўсё гатова".

— Званок, які выклала Генэральная пракуратура, паступіў сёньня раніцай, 18 лістапада, хоць з паведамленьня ствараецца ўражаньне, што гэта было яшчэ ў панядзелак. Нам здаецца дзіўным і не зусім карэктным, што асабісты званок публікуе афіцыйнае ведамства, — пракамэнтавала дзеяньні беларускіх карнікаў Вольга Кучарэнка.

Яна яшчэ раз пацьвердзіла, што сям'я двойчы ў панядзелак зьвярталася ў пракуратуру з пытаньнем аб выдачы цела, але адказу не атрымала.

— За намі сачылі ня менш як 20 чалавек. Мы ня ведаем, для чаго гэта робіцца, — асобна падкрэсьлілі родныя Рамана Бандарэнкі.

Беларускія тэлеграм-каналы таксама паведамілі, што да галоўнага сысадміна БСМП (менскага шпіталя хуткай дапамогі), куды быў дастаўлены Бандарэнка, прыходзілі прадстаўнікі Сьледчага камітэту, якія выдалілі гісторыю хваробы Рамана з базы клінікі. У клініцы гэта афіцыйна пакуль не пацьвердзілі.

 

Такую паломку, як на водаправодзе ў Новай Баравой,
рамантуюць 1,5–2 гадзіны, ня трое сутак


У мікрараёне Новая Баравая трое сутак не было ні халоднай, ні гарачай вады. Афіцыйна — была зламаная засаўка. Мы спыталі ў спэцыялістаў, наколькі сур’ёзная гэтая аварыя і колькі часу трэба на рамонт.

Наш чытач Сяргей працуе майстрам-рамонтнікам у ЖЭСе ў Менску. Ён выяжджае на аварыі накшталт той, якая здаралася на водаправодзе ў Новай Баравой. Майстар кажа, што так доўга ў прынцыпе ня могуць чыніць адну засаўку.

— Пакідаць без аніякай вады цэлы мікрараён на некалькі дзён — за такое павінны звольніць дырэктара ЖЭСа, галоўнага інжынэра і майстра. Мы ня можам нават пад’езд так надоўга пакінуць без вады, гэта нешта надзвычайнае.

Сяргей кажа, што з падобнай аварыяй спраўляюцца звычайна цягам 1,5–2 гадзін. Суткі — гэта самы доўгі час, які можа спатрэбіцца. Гэта калі складаная аварыя, калі да пашкоджанага ўчастку няма доступу або калі трэба закупіць дадатковыя матэрыялы.

Калі паламалася засаўка на сантэхнічнай магістралі, як пра гэта было сказана ў афіцыйным тлумачэньні, рамонтнікі перакрываюць ваду на двух суседніх участках, зьліваюць яе і мяняюць паламаную засаўку на новую.

— Калі аварыя такога маштабу, зь ёй спраўляюцца ўмомант, — сказаў спэцыяліст.

У мікрараёне "Новая Баравая", дзе жыве 10 тысяч чалавек, не было ні халоднай, ні гарачай вады ад раніцы 16 лістапада да раніцы 18 лістапада. Але перабоі з падачай пачаліся яшчэ 15 лістапада. Да таго ж тут на дзень адключалі ацяпленьне.

 

"Скажаш, што нам трэба, — адпусьцім".
Як амапаўцы прымусілі хлопца гаварыць пра дымавыя шашкі


26-рочнвы Павал Кабуш, якога затрымалі 8 лістапада ў Менску і аштрафавалі на 540 рублёў, расказаў, як амапаўцы прымусілі яго гаварыць на відэа пра дымавыя шашкі, якія ён нібыта хацеў кідаць у амапаўцаў. Павал расказаў, што насамрэч у яго не было ніякіх шашак, ён іх не кідаў і не зьбіраўся кідаць.

Павал Кабуш займаецца кампутарнай графікай. Яго затрымалі паміж Стэлай і станцыяй мэтро "Няміга". Ён не супраціўляўся, калі яму сказалі ісьці ў мікрааўтобус.

— У іншай сытуацыі я, вядома, уцякаў бы, як ня раз было, але тут АМАПу рэальна было процьма і перакрыта ўсё з усіх бакоў, — кажа ён.
У бусе яму загадалі стаць на калені, білі па галаве і прымусілі сказаць пароль ад тэлефона.


Што напісалі афіцыйныя СМІ?


Сайт афіцыйнай газэты sb.by паказаў відэа, на якім Паўла ў бусе дапытваюць амапаўцы. Загалоўкі артыкулаў былі шматабяцальныя: "Цьвікі пад коламі, дымавыя шашкі, камяні ў кішэнях — акцэнты вулічныя бандыты расставілі ўжо з пачатку нямірнага пратэсту", "Адны зьбіраліся кідаць дымавыя шашкі, іншыя "гулялі" з каскамі і камянямі. У Менску — чарговы марш". У Паўла амапаўцы пыталіся на відэа:

— Раскажыце, зь якой мэтай вы прыйшлі на несанкцыянаванае масавае мерапрыемства?
— З мэтай закідаць шашкамі...
— Якімі шашкамі?
— ...супрацоўнікаў АМАПу. Дымавымі.
— Дзе вырабляліся шашкі?
— Шашкі вырабляліся... Я ня ведаю, дзе.

На гэтым паказанае відэа абрываецца.


Што было папраўдзе?


Калі амапаўцы атрымалі доступ да тэлефона Паўла, то ўбачылі ў ім фрагмэнты кліпа, якія хлопец пакінуў на памяць. Месяц таму як супэрвайзэр спэцэфэктаў ён браў удзел у здымках кліпа для музычнай групы Korn, які рабіўся на замову кампаніі Wargameing.

— Здымкі праходзілі ў пяшчаным кар’еры за Менскам. Для стварэньня атмасфэры спэцыяльна навучанымі прафэсіяналамі-піратэхнікамі выкарыстоўваліся дымавыя машыны і дымавыя шашкі (на відэа відаць, як акуратна зь імі абыходзіліся, кідаць іх, вядома, хутчэй за ўсё, немагчыма). Ды і наогул дымавыя шашкі ніякай шкоды не наносяць, іх у асноўным для прыгажосьці і выкарыстоўваюць, можна знайсьці адпаведныя відэа на ютубе, — кажа Павал Кабуш.

Амапаўцы пачалі распытваць пра гэта відэа, знойдзенае ў тэлефоне Паўла. Яны былі ўпэўнены, што гаворка ідзе пра выраб шашак для нападу на АМАП.

— Сталі пытацца (крыкам): "Навошта рабілі дымавыя шашкі?!" На што я ў зьдзіўленьні адказваў, што ніякіх шашак не рабіў. Іх такі адказ не задавальняў, і яны працягвалі біць па галаве ўсё мацней і перапытваць усё ў больш агрэсіўнай манеры. Па іхным тоне было зразумела, што іншы адказ іх не задаволіць, ды і ў вушах ужо зьвінела. Потым амапавец, які сядзеў на пярэднім сядзеньні, сказаў нешта накшталт: "Скажаш, што нам трэба, — усё будзе добра, адпусьцім". На што я падумаў: ого, гэта кшталту яны хочуць зь мяне прызнаньне выбіць, як бывае ва ўсякіх фільмах.

Павал кажа, што амапаўцы мелі вельмі сур’ёзныя намеры, таму не было іншага выйсьця, як падыграць.


Афіцыйныя СМІ абрэзалі відэа


Афіцыйныя СМІ паказалі толькі частку запісу. Павал расказаў, пра што амапаўцы пыталіся на відэа далей і што ён ім адказваў.

Паказалі толькі частку, і выйшла неяк так:

— А хто рабіў шашкі?
— Э-э-э... Я ня ведаю.
— Дзе вы іх хацелі кідаць?
— М-м-м, а дзе вы хочаце?
— На Пушкарах?
— Ну добра, няхай на Пушкарах.
— Як даведаліся, як іх рабіць?
— Гм-м, ну можа, з тэлеграм-каналаў? (ім такі адказ асабліва спадабаўся, яны такія: "Так, сапраўды, тэлеграм-каналы").
— Зь якіх тэлеграм-каналаў?
— Гм-м, ну няхай можа зь "Нехты"?
— Якой яшчэ "Нехты"?

Павал Кабуш кажа, што тут у амапаўцаў зьявіліся нейкія сумневы.

— Яны спыталі: вось у цябе на тэлефоне відэа, дзе вы рыхтуеце дымавыя шашкі для нападу на АМАП. Тут я, вядома ж, зразумеў, пра што гаворка, і патлумачыў адкуль гэтыя відэа і як мы іх зрабілі.


"На сьпіне намалявалі чырвоны крыж"


Ампаўцы паспрабавалі нанава запісаць допыт, але Павал казаў ужо, што ніякіх шашак не рабіў, і патлумачыў, як зьявіліся відэа ў яго тэлефоне.

— Яны, вядома ж, засмуціліся, адзін сказаў другому, што я ўжо нічога не скажу. Мяне павярнулі тварам у сядзеньне, яшчэ пару разоў ударылі, сьцягнулі рукі сьцяжкамі. Рукі пазначылі фарбай з балёнчыка, а на сьпіне намалявалі чырвоны крыж. Сказалі, што на крыміналку я ўжо нагаварыў, — апавядае Павал.

Пазьней, калі Паўла перасаджвалі ў аўтазак, амапаўцы сказалі канваіру, маўляў, ёсьць доказы, што ён рыхтаваў напад на АМАП.

— Я сказаў, што няма ніякіх доказаў, і за гэта адразу атрымаў ад канваіра сур'ёзны ўдар у жывот і зразумеў, што спроба была наіўная. З таго часу ня мела значэньня, што здарылася, чырвоны крыж проста азначаў, што гэтага чалавека трэба жорстка біць. Рэбры дагэтуль баляць. У аўтазаку сказалі клясычнае "Прымі жорстка", пабілі і пасадзілі ў клетку, потым туды падсадзілі яшчэ трох хлопцаў. Давезьлі да РУУС, там хлопцаў вывелі, а мяне пакінулі ў аўтазаку, каб яшчэ раз пабіць. Пасьля гэтага павялі ў РУУС з усімі, трохі дабаўляючы па дарозе.


"Потым далі азнаёміцца з тым, у чым мяне вінавацяць"


У пастарунку ў Паўла спыталіся, за што яму намалявалі крыж. Калі ён дастаў асабістыя рэчы, а сярод іх былі незвычайныя навушнікі, спыталі, ці выкарыстоўваліся яны для сувязі з каардынатарамі.

— Пасьля гэтага сьледчы сказаў мне: "Тэрарыст, так?" і накіраваў далей чакаць. Потым далі азнаёміцца з тым, у чым мяне вінавацяць. І там быў звычайны ўдзел у масавым мерапрыемстве — адміністрацыйка.

У пратаколе напісалі, што віну цалкам прызнаў, праходзіў міма і падышоў паглядзець, пасьля чаго быў затрыманы.

Павал Кабуш цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі. Ён скончыў факультэт радыёфізыкі і кампутарных тэхналёгій Белдзяржунівэрсітэту з чырвоным дыплёмам.

— Спакойна працаваў і да выбараў, вядома, як і ўсе, разумеў, што ўсё дрэнна, але больш клапаціўся пра сябе. Як і многія думаў, што нас занадта мала і нічога ня выйдзе. Цяпер жа ўпэўнены, што нас большасьць і ў нас няма шанцу прайграць, — кажа Павал.

 


Менчука асудзілі на тры рока калёніі за напад на амапаўца 14 ліпеня


Суд Цэнтральнага раёну Менску 17 лістапада прысудзіў тры рока калёніі 21-рочнаму тэхніку Антону Лакішыку за напад на амапаўца Яўгена Дудкіна 14 ліпеня на Нямізе. Судзьдзя Вікторыя Шабуня прызнала маладзёна вінаватым паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт у дачыненьні да супрацоўніка АМАПу), паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".

Нягледзячы на тое, што супрацоўнік менскага АМАПу пасьля бойкі з Антонам не атрымаў цялесных пашкоджаньняў і не зьвяртаўся ў мэдыцынскія ўстановы, яму прысудзілі кампэнсацыю маральнай шкоды ў тысячу рублёў.

Антон Лакішык цалкам прызнаў сваю віну, яму прызначылі пакараньне, якое прасіў пракурор.

Хлопец уступіў у бойку з амапаўцам, калі яго калегі пачалі выхопліваць і затрымліваць пратэстоўцаў у счэпцы. Антона Лакішыка арыштавалі ў залі суду.


Што здарылася 14 ліпеня


21-рочнага Антона Лакішыка затрымалі 14 ліпеня каля мэтро "Няміга". У той вечар менчукі выйшлі на стыхійныя акцыі ў знак пратэсту супраць нерэгістрацыі ў якасьці кандыдатаў у прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. У некаторых месцах гораду адбыліся жорсткія сутыкненьні зь карнікамі.

У той вечар Антона пратрымалі некалькі гадзін у РУУС Цэнтральнага раёну і адпусьцілі. На яго склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). На хлопца завялі крымінальную справу за гвалт над супрацоўнікам АМАПу паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу.

Антона паўторна затрымалі 23 ліпеня на працы, толькі ўжо ў межах крымінальнай справы. 21-грочны хлопец прабыў у СІЗА №1 у Менску каля двух месяцаў — да 8 верасня. Антона выпусьцілі на волю, зьмяніўшы меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе. У суд Антон прыходзіў самастойна.


Што было на судзе


Супрацоўнік АМАПа Яўген Дудкін на судзе адзначыў, што фізычных пакут ён не панёс, цялесных пашкоджаньняў не было, у мэдыцынскую ўстанову не зьвяртаўся ў сувязі зь нязначнасьцю гэтых пашкоджаньняў. Пры гэтым свае маральныя пакуты ад гэтых удараў ацаніў у 1000 рублёў.

Антон у судзе цалкам прызнаў віну і ўжо пасьпеў пакрыць маральную шкоду супрацоўніку АМАПу — 1000 рублёў, каб зьмякчыць пакараньне.

На судзе Антон Лакішык патлумачыў, што ў самым несанкцыянаваным мерапрыемстве 14 ліпеня ўдзелу ня браў, а назіраў збоку. Ён бачыў, як да ўдзельнікаў акцыі пратэсту падышлі супрацоўнікі міліцыі, пасьля чаго першыя пачалі станавіцца ў счэпку, а карнікі пачалі іх затрымліваць, у тым ліку з ужываньнем сілы.

На судовым працэсе Антон Лакішык адзначыў, што знаходзіўся ў той момант у стане вельмі моцнага хваляваньня, "гэтыя падзеі яго абурылі". Ён пачуў, як у натоўпе нехта крыкнуў: "Наперад!" — Антон успрыняў гэта як заклік да наступу да супрацоўнікаў міліцыі. Са словаў Антона, ён паддаўся эмацыйнаму парыву і хацеў дапамагчы пратэстоўцу, якога пачалі затрымліваць. Ён штурхнуў супрацоўніка АМАПу ў спіну, ударыў яго нагой у правую нагу і рукой у грудзі. Пасьля гэтага да Антона Лакішыка "была ўжытая фізычная сіла" і яго затрымалі.

Да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці 21-рочны хлопец раней не прыцягваўся.

Антон, ягоныя блізкія і абарона хлопца былі шакаваныя суровай прапановай пракурора (3 рока калёніі). Сам пацярпелы супрацоўнік АМАПу згаджаўся з абаронцай у судзе, якая хадайнічала вызваліць Антона ад крымінальнай адказнасьці з прыцягненьнем яго да адміністрацыйнай.

У судовых спрэчках пацярпелы супрацоўнік АМАПу Яўген Дудкін адзначыў, што "асабіста ў яго да Лакішыка непрыязнасьці няма, ён выконваў сваю працу". Прасіў суд пакараць Антона на "яго думку", але папрасіў пры прызначэньні пакараньня Антону "ўлічыць узрост і ўплыў экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў".

Судзьдзя Вікторыя Шабуня асудзіла Антона Лакішыка на тры рока пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму.

 


25-рочнага праграміста пасадзілі на 4 рока
за распылены ў міліцыянтаў пярцовы газ


Суд Фрунзенскага раёну Менску пакараў 25-рочнага інжынэра-праграміста 4 рокамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму, паведаміла "Вясна".

У суботу 5 верасьня 25-рочны інжынэр-праграміст Павал Манкіненка прыйшоў зь бел-чырвона-белым сьцягам да народнага мэмарыялу Аляксандру Тарайкоўскаму на вуліцы Прытыцкага.

Праз 10 хвілінаў да яго падышлі два міліцыянты. Каб унікнуць затрыманьня, Павал пырснуў на іх з газавага балёнчыка і кінуўся наўцёкі. Аднаму міліцыянту газ трапіў у вочы. Другі дагнаў Манкіненку на прыступках падземнага пераходу. Усчалася тузаніна, яны ўдвох паваліліся і скаціліся са сходаў.

Тады Манкіненку ўдалося вырвацца і ўцячы. Але праз тыдзень яго затрымалі.

У апошнім слове Павал Манкіненка сказаў, што на волі можа прынесьці значна больш карысьці грамадзтву, чым у турме. Аднак судзьдзя Андрэй Млечка адправіў яго на 4 рока ў калёнію агульнага рэжыму.

 

Ціханоўская заклікала эўрапейскіх лідэраў
падтрымаць эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашкі


Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца зь візытам у Стакгольме, дзе ў аўторак сустрэлася з кіраўніком МЗС Швэцыі Ан Ліндэ, лідэрам апазыцыі Ульфам Крыстэнсанам, прадстаўнікамі швэдзкіх НДА і беларускай дыяспарай.

Падчас сустрэчы зь міністрам замежных спраў Швэцыі Ан Ліндэ Сьвятлана Ціханоўская заклікала Швэцыю падтрымаць індывідуальныя і эканамічныя санкцыі супраць людзей, якія ажыцьцяўляюць фальсыфікацыі і рэпрэсіі; кампаній, зьвязаных з Лукашэнкам, і дзяржаўных прадпрыемстваў, якія звальняюць работнікаў за страйкі.

— Толькі эканамічны ціск прымусіць гэты рэжым сысьці, таму што ў іх ня будзе грошай, каб заплаціць за АМАП і іх злачынствы, — сказала Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію агенцтву Reuters у Стакгольме.

У інтэрвію швэдзкім СМІ Святлана Ціханоўская зьвярнулася да прыватных эўрапейскіх кампаніяў і заклікала перагледзець кантракты ь беларускімі партнэрамі і падтрымаць тых, хто змагаецца за свабоду. Таксама яна заклікала эўрапейскія банкі адмовіцца ад супрацоўніцтва зь "Беларусбанкам" і "Белаграпрамбанкам".

У сувязі з тым, што з 1 верасьня Швэцыя становіцца старшынёй АБСЭ, на сустрэчы зь міністрам замежных справаў Ан Ліндэ абмяркоўвалася магчымасьць выкананьня рэкамэндацый дакладу паводле Маскоўскага мэханізму, правядзеньня міжнароднага расьсьледаваньня злачынстваў і ўдзел Міжнароднага крымінальнага суду ў разглядзе злачынстваў супраць чалавечнасьці ў Беларусі. Сьвятлана Ціханоўская заклікала Швэцыю быць больш актыўнай у АБСЭ, каб стварыць неабходную пляцоўку для перамоваў паміж прадстаўнікамі рэжыму і дэмакратычнай супольнасьцю.

18 лістапада заплянаваныя сустрэчы Святланы Ціханоўскай з прэм’ер-міністрам Швэцыі Стэфанам Лёвенам і генэральным дырэктарам Швэдзкага агенцтва супрацоўніцтва ў галіне разьвіцьця (SIDA) Карын Ямтын.

Чакаецца, што ўжо ў чацьвер Эўразьвяз разгледзіць пытаньне значнага пашырэньня санкцыйнага сьпісу і аказаньня фінансавай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасьці. Мова ідзе аб выдзяленьні 24 мільёнаў эўра дапамогі беларускай грамадзтву і 3,5 мільёна эўра для незалежных СМІ і ахвяр рэпрэсій.


"Радыё Свабода", 18 лістапада 2020 р.

 


У дамах Новай Баравой з'явілася гарачая і халодная вада


Аднак мясцовыя жыхары не вырашаюцца яе піць.

У дамах Новай Баравой у Менску з'явілася гарачая і халодная вада. Гэтую інфармацыю пацвердзілі мясцовыя жыхары.

— З'явілася а чацвёртай гадзіне раніцы. Пакуль не рызыкуем яе піць, чакаем, але рады, — пацвердзілі ў адной з кватэр інфармацыю з мясцовых чатаў.

У пратэстным менскім мікрараёне Новая Баравая вады не было тры дні. У аўторак там праз гэта не працавала школа, жыхары насілі ваду ў бутэльках і вёдрах. Акрамя таго, учора раніцай у некаторых дамах прападала ацяпленне. Жыхары ўсё гэта ўважаюць за помсту ўладаў за пратэстныя настроі ў квартале.

Нагадаем, што раён з самага пачатку выбарчай кампаніі стаў эпіцэнтрам пратэстаў, пасля выбараў у квартале людзі актыўна вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі.

Неабыякавыя менчукі, дарэчы, адразу стварылі чат, дзе прапаноўвалі разнастайную дапамогу жыхарам НБ — ад запрашэння памыцца да месца для начлегу на некалькі дзён.

 


Найбуйнейшы імпарцёр калійных угнаенняў выставіў ультыматум "Беларуськалію"


Парушэнне права шахцёраў на страйк стала прычынай для перагляду кантрактаў і далейшага супрацоўніцтва.

Кіраўніцтва нарвэжскай кампаніі Yara запатрабавала ў гендырэктара "Беларуськалія" растлумачыць сітуацыю пра рэпрэсіі і звальненні работнікаў, якія падтрымалі страйк.

Найбуйнейшы імпарцёр калійных угнаенняў нарвэжская кампанія Yara заяўляе аб пераглядзе дачыненняў з ААТ "Беларуськалій". Пра гэта стала вядома страйку прадпрыемства.

— Кіраўніцтва нарвэжскай кампаніі выйшла на сувязь з генеральным дырэктарам ААТ "Беларуськалій" Іванам Галаватым і запатрабавала растлумачыць сітуацыю пра рэпрэсіі і звальненне работнікаў, якія падтрымалі страйк, — паведамілі ў страйкаме.

Страйкам неаднаразова звяртаўся да асноўнага імпарцёру, падаючы факты пра рэпрэсіі ў дачыненні да супрацоўнікаў прадпрыемства, якія адкрыта выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю.

— На ўсіх чальцоў страйку беспрэцэдэнтна ціснуць — штрафы, пазбаўленне волі. Пад пагрозай апынуліся сямейнікі. Некаторых выселілі з арэнднага жылля разам з маленькімі дзецьмі. У кватэрах некаторых праходзяць ператрусы, людзям паступаюць пагрозы аб канфіскацыі дзяцей з сям'і. Прадстаўнік кампаніі Yara заявіў, што гэтыя факты сталі прычынай для перагляду кантрактаў і далейшага супрацоўніцтва з ААТ "Беларуськалій", — адзначылі ў страйкаме.

Ёсць інфармацыя аб тым, што генеральны дырэктар Іван Галаваты ў размове з партнёрамі адмовіўся пацвярджаць пададзеныя факты.

Нагадаем, 13 лістапада падчас экскурсіі на радзіму нацыянальнага героя Касцюшкі чальцоў страйкаму і жыхароў Салігорска адбылося масавае затрыманне людзей, пасля чаго больш за 40 чалавек былі асуджаныя і атрымалі пакаранні ў выглядзе штрафаў і пазбаўлення волі.

— Генеральны дырэктар Галаваты адмаўляецца ісці на дыялог з прадстаўнікамі страйкаму і спрабуе ціснуць на іх праз органы ўнутраных спраў, — адзначылі ў страйкаме.

Цяпер страйкам ААТ "Беларуськалій" аб'ядноўвае больш за 90 супрацоўнікаў аб'яднання.

За апошнія дзень да рэспубліканскага страйку яшчэ далучыліся слесар-рамонтнік 4РУ ААТ "Беларуськалій" Аляксандр Куўшынаў і электра-слесар 3РУ Андрэй Сцешыц і яшчэ адзін рабочы гэтага рудніка Дзмітрый Якубовіч.

А таксама прадстаўнікі салігорскага ААТ "Будтрэст №3" Кірыл Кяцко, Уладзімір Макараў, Арцём Мяцельскі, работнік ТАА "НВА Пасат" (Салігорск) Аляксей Цвяткоў , Маторабудаўнік з Менскага маторнага завода Раман Кувашоў, Ларыса Шанюк (БМЗ), чыгуначнік Максім Азарка (БЕЛЖД ) ды іншыя.

 


Дацэнт Гарадзенскага медуніверсітэта абвясціў страйк


Аляксандр Бубен верыць у лепшы лёс Беларусі.

Дацэнт Гарадзенскага медуніверсітэта, кандыдат біялагічных навук Аляксандр Бубен учора далучыўся да агульнанацыянальнага страйку. Ён запатрабаваў спыніць гвалт супраць грамадзян Беларусі, распачаць крымінальныя справы супраць садыстаў-карнікаў, вызваліць палітычных зняволеных, спыніць рэпрэсіі, а таксама правесці сумленныя выбары, паведамляе Telegram-канал "НЕХТА".

Ужо сёння стала вядома, што выкладчыка звальняюць. Дарэчы, Аляксандр Леанідавіч — адзіны настаўнік хіміі з навуковай ступенню, які выкладае ў Гарадзенскім медуніверсітэце замежнікам на ангельскай мове. Таксама ён аўтар 27 навуковых артыкулаў (у тым ліку на замежных мовах) і 8 навучальных дапаможнікаў.

Аляксандр кажа, што ні пра што не шкадуе і перадае наступныя словы:

— Я веру ў лепшы лёс Беларусі і ўпэўнены, што народ Беларусі варты быць у сям'і эўрапейскіх дзяржаў. Ён заслужыў гэта!

 


Забастоўка набірае абароты на прамысловых гігантах Беларусі


Да стачцы далучаюцца ўсё новыя работнікі.

Забастоўка набірае абароты сярод працоўных на прамысловых гігантах Беларусі.

Сёння да страйку далучыўся яшчэ адзін працаўнік "Беларуськалія" Антон Цікавенка, паведамляе телеграм-канал "Баста!".

Працаўнік МТЗ Андрэй Шуленка таксама далучыўся да стачцы.

 


Вядучы інжынер "Беларуськалія" далучыўся да страйку


Арцём Брыль заявіў, што хоча, каб яго дзеці жылі пры іншае ўладзе.

Telegram-канал "Хартыя-97%" паведаміў аб далучэньні да страйку вядучага інжынера па ахове працы на "Беларуськаліі" Арцёма Брыля.

"Бязмежжа карных ведамстваў ды самадурства кіраўнікоў пераходзіць усе магчымыя ды немагчымыя межы. Усе гэтыя збіцьця, акты гвалту, затрыманьні, сфабрыкаваныя крымінальныя справы, патокі хлусьні, якія ільюцца нам у вушы з усіх дзяржаўных СМІ, змешваньне народа з брудам немагчыма ды нельга больш трываць.

Менавіта таму з 2020/11/18 я далучаюся да стачкі ды Агульнанацыянальнай страйку.

Я выступаю за тое, каб нашыя дзеці жылі ў дзяржаве, якая клапоціцца пра сваіх грамадзян, а не займаецца генацыдам", — заявіў працаўнік салігорскага прадпрыемства.

 


Сваякі Рамана Бандарэнкі: За намі сачылі не менш за 20 чалавек,
людзі ў цывільным стаялі на кожным паверсе


Сям'я Героя Беларусі расказала пра здзек з боку лукашыстаў.

Генпракуратура заявіла, што сям'я можа забраць цела Рамана Бандарэнкі, выклаўшы пры гэтым аўдыязапіс размовы з маці загінулага мужчыны. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўстановы. Родныя кажуць, што гэтае тэлефанаванне адбылося сёння раніцай.

У паведамленні Генпракуратуры гаворыцца, што раніцай у панядзелак, 16 лістапада, прадстаўнікі ўстановы праінфармавалі маму Рамана Бандарэнкі, які загінуў пры пакуль не высветленых абставінах пасля затрымання невядомымі на "Плошчы пераменаў" у Менску, што дазвол на выдачу цела яе сына накіраваны ў Дзяржкамітэт судовых экспертызаў.

Таксама Генпракуратура абнародавала аўдыязапіс размовы з мамай Рамана Бандарэнкі.

— Тэлефанаванне, якое выклала Генеральная пракуратура, паступіла сёння раніцай, хоць з паведамлення ствараецца ўражанне, што гэта было яшчэ ў панядзелак. Нам здаецца дзіўным і не зусім карэктным, што асабісты званок публікуе афіцыйная ўстанова, — каментуе tut.by Вольга Кучарэнка, стрыечная сястра Рамана Бандарэнкі.

Яна пацвярджае, што сапраўды двойчы ў панядзелак сям'я звярталася ў пракуратуру з пытаннем пра выдачу цела.

— Мы цяпер жывем у машыне, спім 2-4 гадзіны, каб развязаць усе юрыдычныя пытанні, — адзначае Вольга.

Учора сям'я ездзіла набываць касцюм для Рамана.

— За намі сачылі не менш за 20 чалавек, людзі ў цывільным стаялі на кожным паверсе крамы. Мы не ведаем, для чаго гэта робіцца, – кажуць родныя Рамана Бандарэнкі.

Нагадаем, днём 16 лістапада Вольга Кучарэнка, стрыечная сястра Рамана Бандарэнкі, расказала, што ягоная мама ў той дзень двойчы прыязджала ў Генеральную пракуратуру — а 9 і 11 гадзінах раніцы. Паводле словаў Вольгі, жанчыну там так і не прынялі, прапанаваўшы чакаць адказу і звяртацца пазней.

Яшчэ ў пятніцу былі ў Следчым камітэце, там адказалі, што справа ўжо ў Генпракуратуры, звяртацца варта туды. Мы так і зрабілі, адказ не атрымалі. Нам казалі, што менавіта следчы павінен даць дазвол на выдачу цела, — расказала Вольга. — Мы не ведаем нічога: зрабілі экспертызу ці не, цела Рамана нам пакуль не аддалі, з намі ніхто не звязваўся. Трэба ж планаваць пахаванне... Пайшоў чацвёрты дзень.

31-рочны Раман Бандарэнка 11 лістапада выйшаў на "Плошчу пераменаў", каб спытаць у людзей у цывільным і масках, навошта яны здымаюць бел-чырвона-белыя стужкі. Як расказвалі відавочцы, на Рамана накінуліся невядомыя, сталі біць, а потым "прафесійна затрымалі" і аднеслі ў мікрааўтобус. Праз паўтары гадзіны ён быў дастаўлены з Цэнтральнага РУУС Менска ў лякарню. Аперацыя доўжылася некалькі гадзінаў, жыццё маладога чалавека выратаваць не атрымалася.

 


Куды зніклі падазраваныя ў нападзе на Рамана Бандарэнку Баскаў і Шакута?


Месцазнаходжанне набліжаных да Лукашкі старшыні ФХБ і чэмпіёна свету ў тайскім боксе невядомае.

Учора Дзмітрый Баскаў выпусціў афіцыйны зварот, у якім пракаментаваў абвінавачванні на свой адрас у сувязі са смерцю Рамана Бандарэнкі. Аднак там не было канкрэтыкі — старшыня ФХБ так і не сказаў, ці быў ён на "Плошчы перамен" вечарам 11 лістапада. Сёння журналісты tut.by яшчэ раз паспрабавалі даведацца гэта.

Нагадаем, што сведкі заявілі, што бачылі ў той вечар на "Плошчы перамен" чалавека, падобнага да Дзмітрыя Баскава.

Увечары 12 лістапада і раніцай 13 лістапада журналісты неаднаразова спрабавалі пагутарыць з Дзмітрыем Баскавым. Але ён адмаўляўся ад размовы і кідаў слухаўку. Прэс-сакратар ФХБ сказала, што старшыні няма на месцы і найбліжэйшыя дні не будзе.

17 лістапада ў федэрацыі журналістам заявілі, што Дзмітрыя па-ранейшаму няма на месцы, ён знаходзіцца на лістку непрацаздольнасці.


Што Баскаў сказаў 17 лістапада


Ва ўчарашнім афіцыйным звароце Дзмітрый заявіў наступнае:

— Ужо вельмі шмат рокаў мая грамадзянская пазіцыя застаецца нязменнай, я ніколі яе не хаваў і не буду хаваць. І тое, што яна разыходзіцца з пазіцыяй многіх незалежных журналістаў і пратэстна настроенай часткі грамадства, упэўнены, ляжыць цяпер у аснове так хутка выстаўленых у дачыненні да мяне безгрунтоўных абвінавачванняў.

Я гэта падкрэсліваю: абвінавачванняў у тым, да чаго я не маю ніякага дачынення (?!), нагодай для якіх паслужыла выключна адрозная ад іх поглядаў мая асабістая грамадзянская пазіцыя.

Больш за тое, менавіта гэтыя людзі прама зараз спрабуюць ўбачыць мяне там, дзе мяне не было і няма, нават у нейкіх аэрапортах, самалётах ці адразу некалькіх местах (?!) і краінах адначасова.

Як бачым, ён зняпраўджвае "беспадстаўныя абвінавачванні", аднак без канкрэтыкі, не згадваючы вечар 11 лістапада. Таму мы патэлефанавалі яму сёння.


Што Баскаў сказаў 18 лістапада


Нам удалося датэлефанавацца да Дзмітрыя сёння і яшчэ раз спытаць яго аб тым, ці быў ён на "Плошчы перамен" 11 лістапада. Ён адказаў літаральна наступнае:

— Я зрабіў заяву, там усё напісана, больш я нічога каментаваць не буду.

Журналісты паўтарылі яму пытанне ў мэсэнджаер, аднак зноў не атрымалі канкрэтыкі. Баскаў толькі дадаў пра тое, што "пасля неабгрунтаваных абвінавачванняў tut.by і "Трыбуны" некаторыя агрэсіўна настроеныя людзі сталі тэлефанаваць і пісаць яму і ягонай жонцы і пагражаць пазбаўленнем жыцця, у тым ліку іх маленькаму дзіцяці".

На пярэчанне аб тым, што "мы нікога не вінавацім, а толькі хочам атрымаць адказ на наша пытанне", ён не адказаў.


Дзе цяпер знаходзяцца Баскаў і Шакута?


На гэтае пытанне ў журналістаў пакуль таксама няма адказу. У ФХБ нам паведамілі, што Дзмітрый Баскаў цяпер знаходзіцца ў Беларусі, але дзе дакладна — яны не ведаюць, і паўтарылі, што ён цяпер на лістку непрацаздольнасці (?).

Адзін з суседзяў Дзмітрыя распавёў, што ўжо некалькі дзён (з 12 лістапада і дагэтуль) не бачыў машыны Баскава і ягонай жонкі на паркінгу дома.

На пытанне журналістаў пра яго месцазнаходжанне старшыня ФХБ таксама не адказаў.

Нагадаем, што на "Плошчы перамен" у той жа вечар 11 лістапада жыхары бачылі і чалавека, падобнага да чэмпіёна свету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзмітрыя Шакуту.

Журналісты не здолелі высветліць, дзе ён зараз знаходзіцца. Мабільны Дзмітрыя выключаны, тэлефон, пазначаны на сайце яго байцоўскага клуба Shock, альбо не адказвае, альбо выключаны.

16 лістапада журналісты з'ездзілі ў клуб Shock, аднак аўтамабіля Шакуты побач не было, а адміністратар не стаў адказваць на нашыя пытанні.

 

 

Шакута — Баскову: "Ты ж бачыў, я падбег і заваліў яго"


Апублікаваны тэлефонная размова (сапраўдная, ці пастаноўка? — "Ju.K.") падазраваных у забойстве Рамана Бандарэнкі.

У распараджэньні рэдакцыі "НЕХТА" апынулася запіс тэлефонных перамоваў меркавана кіраўніка ФХБ Дзмітрыя Баскава ды чэмпіёна сьвету па тайскім боксе Дзмітрыя Шакуты. Апошняга называюць адным з забойцаў Рамана Бандарэнкі.

Напалоханыя бандыты ў жаху абмяркоўваюць адзін з адным, як Рамана "амаладзілі" (зьбілі) у бусе, а потым яшчэ і ў РУУС, некалькі АМАПаўцаў. На запісы "выканаўцы" панікуюць, паколькі тыя карнікі, што скралі Рамана, спіхваюць усё на іх налётную групу — маўляў, "АМАП Бандарэнка ўзяў ўжо без прытомнасьці". Але ў гутарцы Шакута кажа Баскову: "Ты ж бачыў, я падбег і заваліў яго, але не врубаў...".

Крыніца "НЕХТА" прыклала да запісу файлы, якія паказваюць на яе сапраўднасьць. Таксама ў распараджэньні телеграм-каналу аказаліся іншыя матэрыялы, якія даказваюць мэтанакіраванае распальваньне асяроддзем узурпатара грамадзянскага канфлікту.

 


У беларускім судзе сьведчыў "А. Македонскай"


Тэатр абсурду працягваецца.


Як піша "Наша Нiва", па скайпе цяпер выступаюць не міліцыянты пад сваімі імёнамі, а "сакрэтныя сьведкі".

17 лістапада ў менскім судзе выступаў чалавек, які назваў сябе "А. Македонскім".

Сьведка заявіў, што хадзіў з пратэстуючымі ў цывільным адзеньні ды перадаваў зьвесткі аб самых актыўных удзельніках мітынгу.

Нагадаем, раней беларускі суд адправіў сваё рашэньне па справе журналісткі ў Чэхаславакію. Краіну, якой не існуе ўжо 27 рокаў.

 

 

У Янаве (Іванаве) судзілі настаўніцу за шпацыр з БЧБ-парасонам:
сведкам быў яе былы вучань


У свой час Алена Мікалаеўна выкладала яму маскалёўскую мову і літаратуру.

Школьная настаўніца з Іванава Алена Пуцыковіч атрымала 1485 рублёў штрафу за шпацыр па горадзе з бел-чырвоным парасонам. Адным са сведкаў на судзе быў супрацоўнік міліцыі, у якога ў свой час Алена Мікалаеўна выкладала.

Алена Мікалаеўна Пуцыковіч — выкладчыца з амаль 30-рочным педагагічным стажам. У іванаўскай школе яна выкладае маскалёўскую мову і літаратуру. Раней у судах настаўніца не была, затое са жніўня яе выклікалі ўжо тройчы. За ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі ёй ужо далі штрафаў на 100 базавых велічынь (2700 рублёў).

Апошні раз Алену Мікалаеўну судзілі 11 лістапада. Падставай для разбору стаў шпацыр па Іванава ў нядзелю 25 кастрычніка. У той дзень блізу 20 жыхарак райцэнтра прайшлі па вуліцы Савецкай. У двух з іх у руках былі бел-чырвоныя парасоны, у адной — толькі чырвоны.

— Нас суправаджала, напэўна, шэсць экіпажаў ДАІ. Недзе чалавек 20 супрацоўнікаў міліцыі было. Яны суправаджалі нас увесь шпацыр, вялі здымку, — распавяла Алена Мікалаеўна.

Праз некаторы час жанчыны сталі разыходзіцца. Калі Алена Мікалаеўна засталася з чатырма сяброўкамі, да іх на вуліцы падышлі 15 супрацоўнікаў міліцыі. Момант зносін сілавікоў з жанчынамі трапіў на відэа.

Ім прапаноўвалі праехаць у РАУС, але жанчыны адмовіліся. Зносіны працягвалася блізу 20 хвілін, пасля чаго дзяўчаты пайшлі піць каву, а супрацоўнікі міліцыі з'ехалі.

Пазней на некаторых удзельніц прагулкі склалі пратаколы. Алене Мікалаеўне — за заклікі і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, а таксама непадпарадкаванне патрабаванню супрацоўніка міліцыі.

11 лістапада справу настаўніцы разгледзелі ў судзе.


"Ці была неабходнасць ужываць парасон"


Алена Мікалаеўна з абвінавачваннямі не пагадзілася. У судзе яна адзначыла, што заклікаў ніякіх не размяшчала, 25 кастрычніка гуляла з сяброўкамі, а не ўдзельнічала ў несанкцыянаванай акцыі, а законнасць патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі прайсці ў РАУС ёй ніхто не абгрунтаваў.

Сведкам на судзе выступаў старшы інспектар Іванаўскага РАУС. У свой час Алена Мікалаеўна выкладала яму расейскую мову і літаратуру.

— Я вучыла яго вельмі даўно і толькі адзін рок. Сказаць, што ён мой вучань, я не магу. Вось учора мне тэлефанаваў мой вучань з Масквы, які пачуў гэтую гісторыю. Гэты чалавек не толькі мысліць, як я, але нават думкі свае выказвае такімі ж словамі. Вось гэта мой вучань, так.

Стэнаграму зносін суддзі з міліцыянтам апублікаваў партал "Першы Рэгіён". Сведка паведаміў, што 25 кастрычніка па Іванава праходзіла шэсце жанчын з парасонамі. Адзін парасон быў чырвоны, а два — бел-чырвоныя.

— Бел-чырвона-белыя? — удакладніў суддзя колер парасонаў.
— Так, — адказаў міліцыянт.
— Прыгожы парасон быў?
— Прыгожы, а чаго ж не прыгожы.
— А ці была неабходнасць ужываць парасон? — спытаў суддзя.
— Ну так, надвор'е такое вільготнае было. Дажджу моцнага не было, але імжыла, — адказаў сведка.

Далей міліцыянт патлумачыў, што жанчын спынілі і запрасілі ў Іваноўскі РАУС для разбору за правапарушэнне, прадугледжанае артыкулам 23.34 КоАП. Сведка растлумачыў, што іх не затрымлівалі, "каб не нанесці цялесныя пашкоджанні".


"Людзі адгукнуліся, падтрымалі"


Суд прызнаў Алену Мікалаеўну вінаватай і прызначыў ёй 55 базавых велічынь штрафу (1485 рублёў). Яшчэ адна ўдзельніца прагулкі, Марына Кіявец, атрымала 30 базавых (810 рублёў). Пазней судзілі яшчэ двух дзяўчат. Абедзве атрымалі штрафы, распавяла настаўніца.

Зараз Алена Мікалаеўна рыхтуецца абскардзіць пастанову ў Берасцейскім абласным судзе. Да выплаты штрафаў яе аўтамабіль знаходзіцца пад арыштам.

— Мяне прызналі вінаватай у гулянні па горадзе з парасонам без лозунгаў, без заклікаў і ў непадпарадкаванні законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі, якое я ўважаю незаконным. Калі мы спыталі, на якой падставе мы павінны прайсці ў РАУС, нам адказалі: "Артыкул знойдзецца", — патлумачыла Алена Мікалаеўна прычыну сваёй нязгоды з пастановай суддзі.

Са слоў настаўніцы, пасля судоў праблем на працы ў яе "пакуль не ўзнікла", а вось шматлікія былыя вучні падтрымалі.

— Людзі адгукнуліся, вельмі прыемна. Нават былыя вучні, якія жывуць у іншых местах, тэлефанавалі.


"Хартыя’97%", 18 лістапада 2020 р.

 


"Няма месцаў": Хлопца вызвалілі з Акрэсціна і сказалі,
каб вярнуўся дасядзець "напрыканцы тыдня"


Жэрару, так прадставіўся суразмоўца, 34 рока, на жыццё зарабляе біржавым гандлем. Ён быў адным з тых, каго 15 лістапада затрымалі на плошчы Перамен у Менску.

— Я стаяў у счэпцы, мяне выдралі адным з першых. Калі мяне закінулі ў аўтазак, то там яшчэ нікога не было. Чацвёра амапаўцаў накінуліся збіваць мяне дубінкамі. Вывіхнулі сківіцу, шмат сінякоў на нагах і дупе, — расказвае Жэрар.

Потым хлопца адвезлі ў Савецкае РУУС. Там яго разам з іншымі затрыманымі пратрымалі на вуліцы каля 10 гадзін. Прыкладна а чацвёртай ранку прывезлі ў ізалятар на Акрэсціна.

— Нас, адзінаццаць чалавек, кінулі у камеру на пяць месцаў. Адразу скінулі матрацы з нараў на падлогу, частка хлопцаў спала на іх на падлозе, а частка — на драўляных нарах. Было цёпла, я хадзіў там у адной майцы, — расказвае хлопец.

Ён кажа, што сківіца балела настолькі, што ў пастарунку ён нават не мог гаварыць, проста аддаў пашпарт і рэчы, каб з іх зрабілі вопіс.

— На шчасце, у камеры з намі быў медык, які прапанаваў уставіць сківіцу на месца, пасля гэтага стала троху лягчэй.

У панядзелак над Жэрарам адбыўся суд, яго прысудзілі да 15 сутак арышту. Пакаранне працягваў адбываць на Акрэсціна. Аднак 17 лістапада, у аўторак, ахоўнікі выклікалі хлопца з рэчамі.

— Нечакана мяне проста фактычна выкінулі за сцены ізалятара. Ніяк не тлумачылі, проста сказалі, што патэлефануюць і скажуць, калі трэба прыйсці адбыць арышт. Хутчэй за ўсё напрыканцы тыдня. Я лічу, што там проста няма месцаў, — кажа Жэрар.

Цяпер хлопец збіраецца зняць пабоі.

— Патэлефануюць — прыйду адбываць далей, што паробіш, — па-філасофску ставіцца ён.

І 8, і 15 лістапада на вуліцах Мінска затрымалі больш за тысячу чалавек. Многія адбываюць пакаранне ў ізалятарах Жодзіна, Баранавіч і Магілёва.


Зміцер Панкавец


"Наша Ніва", 18 лістапада 2020 р.

 

 

З Менску ў Магілёў выехалі чарговыя аўтазакі з арыштаванымі


БАЖ паведамляе, што сярод пасажыраў гэтых аўтазакаў дакладна ёсць журналіст Андрэй Шаўлюга. У суботу 14 лістапада ў Магілёў ужо прывозілі каля 200 арыштаваных з Жодзінскага ізалятару.

 


Дадаліся новыя страйкоўцы


+1 на Беларускай чыгунцы. Да забастоўкі далучыўся памочнік машыніста матавозу Максім Азарко.

"Беларуськалій". Забастоўку абвясціў слесар-рамонтнік 4РУ Антось Цікавенка. Гэта ўжо другі вядомы выпадак сыходу ў забастоўку на прадпрыемстве за дзень.

 


Пракуратура Польшчы не атрымоўвала запытаў аб выдачы
адміністратараў Telegram-каналу NEXTA Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча


"Да цяперашняга моманту Нацыянальная пракуратура не атрымлівала такіх дакументаў у форме, якая дазваляла б працаваць з імі ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Магчыма, адзін з адмінаў Telegram-каналу "Белыя халаты" быў затрыманы.

"Акаунт аднаго з адмінаў канала "Белыя Халаты" быў "захоплены". Ну, як захоплены? У ГУБАЗіК няма такіх ведаў, каб узломваць абароненыя (хоць бы двайны аўтэнтыфікацыяй) акаўнты ў телеграме. Верагодней за ўсё, адмін быў затрыманы, і ГУБАЗіК атрыманы фізічны доступ да прылады (смартфон і/або кампутар)", — гаворыцца ў паведамленні ініцыятывы.

 

 

Невядомыя знішчылі яшчэ адзін мемарыял Раману Бандарэнку


Паводле відавочцаў, там прысутнічаў чыноўнік, але гэта не перашкодзіла вандалу забраць лампадкі ды плакаты. Ён абліў людзей парафінам, біў жанчыну па руцэ. Міліцыя назірала ды здымала, але не ўмешвалася.


"Белсат", 18 лістапада 2020 р.

 


Працаўнік "Нафтану" далучыўся да стачцы ды зрабіў моцную заяву


Працоўны выказаў сваю нязгоду з тым, што адбываецца ў краіне.

Да агульнанацыянальнае стачцы далучыўся працаўнік "Нафтану" Аляксандр Сакалоў, паведамляе Telegram-канал "НЕХТА Live".

Ён падтрымаў вылучаныя патрабаванні ды выказаў сваю нязгоду з тым, што адбываецца ў Беларусі:

"Я не хачу і не магу закрываць вочы на тое беззаконьне і гвалт, што адбываецца у краіне, а таксама на прадпрыемстве ААТ "Нафтан". На прадпрыемстве з нядаўніх часоў найважнейшым крытэрыем якаснасьці працаўніка з'яўляецца зусім не прафесійныя веды, уменні ды навыкі, а пакорлівае, рабскае маўчаньне ды ўдзел у праўладавым прафсаюзе. Прафсаюзе, які ўжо даўно ператварыўся ў бяззубы прыдатак наймальніка", — заявіў Аляксандр.

 


"Мы пераможам!": Яшчэ адзін працоўны "Нафтана" далучыўся да стачкі


Супрацоўнік прадпрыемства запісаў відэа на фоне нацыянальнага сцяга.

Аператар тэхналагічнай устаноўкі "ВТ-1" Аляксей Жураўлёў далучыўся да стачкі, паведамляе Telegram-канал "НЕХТА Live".

Сваю пастанову ён агучыў у відэазвароце.

"Мы пераможам. Жыве Беларусь!" — скончыў свой зварот Аляксей.

 


Стачка на ААТ "Беларуськалій" набірае размах


З раніцы да страйку далучыліся яшчэ два працаўніка прадпрыемства.

Кожны дзень да стачцы на ААТ "Беларуськалій" далучаюцца новыя працаўнікі.

19 лістапада ўступіў у стачку майстар крухмальнага цэху ААТ "Беларуськалій" Панцялей Аляксандр Уладзіміравіч.

Таксама сёньня з раніцы шэрагі стачкі папоўніліся яшчэ адным адважным чалавекам: да яе далучыўся электраслесар 4 разраду 3-га рудніка Швабоўскі Кірыл Дзмітрыевіч.

Пра гэта паведаміў Страйкам ААТ "Беларуськалій".

 


Толькі за сёньняшні дзень да стачцы на "Беларуськаліі" далучыліся чатыры працаўніка


Смелых людзей у Салігорску ўсё больш.

Як паведамляе Telegram-канал "Баста!", Толькі за сённяшні дзень да стачцы на ААТ "Беларуськалій" падпісалася чацвёра працаўнікоў!

У прыватнасці, патрабаваньні страйкаму падтрымаў электрагазазваршчык СОФ-3 3РУ Заброцкі Дзмітры Алегавіч.

"Адважных людзей у Салігорску ўсё больш!" — адзначае Telegram-канал.

 


Затрыманы адміністратар Telegram-канала "Белыя халаты"


Медыкі стварылі новы канал.

У маладзёна канфіскаваныя планшэт, ноўтбук, атрыбутыку і мабільнік, паведамляе onliner.by.

Доступ да канала быў часткова страчаны, адміністрацыя спрабуе аднавіць поўны доступ. Тым часам быў створаны новы канал.

 

 

Эўразвяз увядзе санкцыі супраць арганізацый і кампаній,

якія падтрымліваюць рэжым Лукашкі


Кіраўнік дыпламатыі ЭЗ заявіў, што дыктатар больш не атрымае ніводнага эўра.

Міністры замежных спраў 27 краін ЭЗ дамовіліся падрыхтаваць новы пакет санкцый супраць уладаў і ўстаноў Беларусі. Пра гэта, як паведамляе ТАСС, заявіў у чацвер кіраўнік дыпламатыі ЭЗ Жазэп Барэль на прэс-канферэнцыі пасля онлайн-сустрэчы міністраў замежных спраў краін супольнасці.

— Сёння мы дамовіліся пачаць падрыхтоўку новага раунда санкцый у адказ на гвалт уладаў і з мэтай падтрымкі беларускага народа. Гэтыя санкцыі будуць уведзеныя не толькі супраць фізічных асоб, але і супраць [дзяржаўных] структур, кампаній і прадпрымальнікаў, — сказаў ён.

З ягоных слоў, ЭЗ больш не выдзеліць ніводнага эўра ўраду Лукашкі, усе сродкі для гэтай краіны пойдуць праз НВА грамадзянскай супольнасці.

Як паведамлялася раней, новыя абмежавальныя захады падрыхтуюць цягам наступных некалькіх тыдняў. Яны закрануць у тым ліку структуры, якія, паводле інфармацыі крыніц, фінансуюць Лукашку. Пра якія менавіта кампаніі ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

 


Як пратэстуюць тэатры ў Беларусі


Акторы сталі сапраўдным авангардам пратэсту.

Некаторыя тэатры вымушаныя думаць не пра рэпетыцыі і выступы, а змагацца за ўласнае існаванне, пасля таго як акторы адкрыта выступілі супраць гвалту з боку сілавікоў і падтрымалі імкненні да дэмакратычных пераменаў у краіне, паведамляе currenttime.tv.

Купалаўскі тэатр у Менску сёлета адзначае 100-рочча, але жыццё вядучага культурнага цэнтра краіны з зорным складам замерла ў адзін момант: купалаўцы выказалі сваю пазіцыю за справядлівыя выбары, вывесілі бел-чырвона-белы сцяг, і адразу ж звольнілі дырэктара тэатра — Паўла Латушку.

Следам за дырэктарам сышла і трупа, і супрацоўнікі — усяго 58 чалавек. Перад пустой залай выступіў сімфанічны аркестр, а вядучыя драматычныя акторы замест тэатральнай сцэны пачалі выходзіць у ютубе, дзе паставілі забаронены ўладамі спектакль "Тутэйшыя" паводле культавай для беларусаў п'есы Янкі Купалы.

— Там была мілая гісторыя, — распавядае тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў. — Яны сказалі, што не змогуць пакінуць спектакль надоўга на ютубе, калі ў іх не з'явіцца 100 тысяч падпісчыкаў. У выніку падпісаліся 150 тысяч карыстачоў. Купалаўцы прадаўжаюць займацца незалежнымі праектамі.

Звальненні пакаціліся хваляй і па іншых тэатрах. Драмтэатр у Гародні застаўся без рэжысёраў, пасля чаго акторы абвясцілі страйк.

У оперным тэатры пасля выканання неафіцыйнага нацыянальнага гімна "Магутны Божа" звольнілі першую скрыпку аркестра, опернага спевака і іншых вядучых музыкаў.

У знак салідарнасці з калегамі звольніўся вядучы актор Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Андрэй Новак.

Актрыса Драматычнага тэатра ім. Горкага Анастасія Шпакоўская пад ціскам з'ехала з Беларусі ў Кіеў, дзе разам з былой актрысай Купалаўскага тэатра Святланай Зелянкоўскай збіраецца ствараць новы беларускі тэатр.

— Пакуль усё ў зачаткавым стане, мы выпусцілі відэаролік, яшчэ адзін рыхтуем, кропкавыя нумары і пастаноўкі, — распавядае Шпакоўская. — Паралельна мы працуем з беларускай драматургіяй, улічваючы падзеі, нам складана сістэмна і рэгулярна працаваць. Мы хочам, як у Трэплева, новыя формы, сучасны тэатр, сучасны матэрыял.

Матэрыял гэты, падкрэслівае яна, будзе пра сённяшнюю, новую Беларусь.

 

 

Яшчэ адзін работнік "Нафтана" далучыўся да страйку


Сяргей Лазарэнка заявіў, што больш не мае намеру трываць у краіне бязмежжа.

Работнік ААТ "Нафтан" Сяргей Лазарэнка заявіў пра сваё далучэнне да агульнанацыянальнага страйку.

"Больш не маю намеру трываць бязмежжа ў краіне і на прадпрыемстве!" — заявіў Лазарэнка.

Відэа апублікаваў тэлеграм-канал "Баста!".

 


З менскага тэатра звольніліся 15 чалавек


Акторы напісалі заявы пра сыход на ўласнае жаданне.

Менскі месцкі суд задаволіў пазоў Новага драматычнага тэатра да сваіх актораў і супрацоўнікаў (усяго 15 чалавек) і прызнаў іх страйк незаконным. Пасля гэтага яны напісалі заявы пра сыход на ўласнае жаданне, якія былі падпісаныя дырэктарам.


"Хартыя’97%", 19 лістапада 2020 р.

 


Супраць лекара завялі крымінальную справу
за раскрыцьцё вынікаў мэдагляду Рамана Бандарэнкі


Генпракуратура распачала крымінальную справу супраць мэдыка, які перадаў Tut.by інфармацыю пра стан Рамана Бандарэнкі. Артыкул — раскрыцьцё ўрачэбнай таямніцы.

Пракуратура палічыла, што лекар бальніцы хуткай мэдычнай дапамогі "Дзейнічаючы наўмысна, без службовай неабходнасьці, уступіў у злачынную змову з прадстаўніком інтэрнэт-рэсурсу (Tut.by), якому паведаміў зьвесткі аб выніках мэдыцынскага агляду Рамана Бандарэнкі. Тым самым ён выдаў мэдычную таямніцу".

"Дзеяньні названых асоб пацягнулі за сабой цяжкія наступствы, якія выявіліся ў павышэньні напружанасьці ў грамадзтве, стварэньні атмасфэры недаверу да кампэтэнтных дзяржаўных органаў, падахвочваньні грамадзян да агрэсіі і супрацьпраўных дзеяньняў. Падазраваныя затрыманыя", — гаворыцца ў паведамленьні.

Сьледчы камітэт заяўляў, што Раман Бандарэнка быў п'яны. Аднак мэдыкі гэтую завяву абверглі, перадаўшы дакумэнт па выніках агляду, паводле якога ў крыві Бандарэнкі алькаголю не было.Журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч, якая рыхтавала матэрыял пра стан Рамана Бандарэнкі, перастала выходзіць на сувязь, паведамляе тэлеграм-канал парталу.

Потым стала вядома, што яна знаходзіцца дома ў суправаджэньні сілавікоў. Што адбываецца ў яе кватэры — невядома, паведамляюць калегі з Tut.by.

 


Карнікі не далі людзям з інваліднасьцю правесьці чарговы марш у Менску


Паводле ацэнак журналістаў, на акцыю сабралася каля дзесяці чалавек. Людзі плянавалі пачаць шэсьце з плошчы Калініна і прайсьці па праспэкце Незалежнасьці.

Аднак прайсьці на плошчу ім не дазволілі людзі ў чорнай вопратцы — перакрылі дарогу. Удзельнікі маршу вымушаныя былі павярнуць на вуліцу Калініна. Яны прайшлі па вуліцы Кузьмы Чорнага ў бок вуліцы Сурганава. Іх суправаджалі мікрааўтобусы зь карнікамі, паведамляе БелаПАН.

Тэлеграм-канал СІБ ("Сьмелыя інваліды Беларусі") разьмясьціў некалькі відэа, на якіх, сярод іншага, відаць, што на маршы карнікі затрымалі маладую жанчыну і пасадзілі ў мікрааўтобус. Відавочцы кажуць, што затрымалі дзьвюх жанчын.

Тыдзень таму назад, 12 лістапада, людзям з інваліднасьцю таксама не дазволілі правесьці марш. Некалькі дзясяткаў дэманстрантаў, сярод якіх былі вазочнікі і людзі на мыліцах, традыцыйна сабраліся ў 14:00 каля Чырвонага касьцёла і накіраваліся ў бок праспэкту Незалежнасьці. На рагу гатэля "Менск" дарогу ім перагарадзілі карнікі ў чорным. Удзельнікі маршу разьвярнуліся і пайшлі назад на плошчу. Карнікі рушылі за імі. Удзельнікі акцыі некаторы час хадзілі па пэрымэтры плошчы, потым зайшлі ў касьцёл.

 


Карнікі будуць патруляваць 43 двары ў Менску. Як гэта магчыма?


У сьпіс увайшлі двары, дзе грамадзяне неабыякава ставяцца да палітычных падзеяў у краіне. Адкуль возьмуць столькі сілаў і ці пацягне гэта дадатковыя выдаткі, разьбіраемся з экспэртам.

Дакумэнт са сьпісам двароў ужо апублікаваны на сайце Менгарвыканкаму. У сьпіс "дэструктыўных" асяродкаў трапіла "плошча Пераменаў" на вуліцы Чарвякова, жыльлёвыя комплексы "Каскад", "Маяк Менску", "Менск-Сьвет", Лебядзіны. Таксама ў сьпіс увайшлі цэлыя мікрараёны: Уручча (1-е і 5-е), Серабранка, Лошыца, Велазавод і інш.


"Спатрэбіцца мабілізаваць усю міліцыю"


Патруляваць такія двары дружыньнікі і супрацоўнікі ЖКГ могуць толькі разам з міліцыянтамі, але супрацоўнікаў патрульна-паставой службы на гэта яўна ня хопіць, мяркуе экспэрт у сфэры бясьпекі Андрэй Сыцько.

— Уяўленьне, што яны падымуць увесь асабісты склад розных РУУС, людзей, якія не задзейнічаныя ў патрульна-паставой службе. Такое бывала ў 90-я, калі выводзілі на вуліцу ўсіх апэратыўнікаў, інспэктараў у справах непаўналетніх. Яны не задзейнічаны ў ахове грамадзкага парадку. Участковых усіх могуць выгнаць на вуліцу. Гэта варыянт, калі МУС усё будзе пакрываць сваімі сіламі, — мяркуе Андрэй Сыцько.

На думку экспэрта, могуць прыцягнуць і афіцэраў з ГУУС Менгарвыканкаму. Таксама могуць залучыць курсантаў Акадэміі МУС.


"Могуць задзейнічаць войскі"


Іншы варыянт — сумесныя патрулі міліцыянтаў і вайскоўцаў, але і тут ёсьць свае цяжкасьці.

— Зводныя міліцэйска-вайсковыя патрулі — гэта ўжо падобна на камэнданцкі час. Тут больш складана, бо іх трэба недзе разьмяшчаць, дастаўляць транспартам, іх трэба пакарміць. Пасьля іх трэба даставіць назад у казармы, ня будуць жа яны ставіць вайсковыя намёты ў дварах, — гаворыць Андрэй Сыцько.


Выдаткі


Ці будзе ў карнікоў дадатковая аплата за такія рэйды, незразумела, бо грошай у бюджэце няшмат. А наогул выдаткі такіх масавых патрулёў зьменшаць працу над крымінальнымі злачынствамі.

— Выходныя і начныя дзяжурствы могуць дадаткова аплачваць. Але горш, калі сілавікі будуць адцягнутыя ад сваіх непасрэдных абавязкаў, гэта адаб’ецца на барацьбе з крыміналам. Чалавек мусіць займацца раскрыцьцём крадзяжоў ці забойствамі, а ён стаіць і сьцяну ахоўвае, каб там ніхто нічога не напісаў, — прыводзіць прыклад Андрэй Сыцько.

Можа быць таксама зробленая схема патрулёў, калі супрацоўнікі замест таго, каб адсыпацца пасьля начнога дзяжурства, будуць патруляваць двары.

— Па загадзе ў МУС могуць выконваць абавязкі і без даплаты, — кажа спэцыяліст.

 

 

Затрымалі журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч,
якая рыхтавала матэрыял пра Рамана Бандарэнку


Увечары 19 лістапада ў Менску затрымалі журналістку парталу Tut.by Кацярыну Барысевіч, якая рыхтавала матэрыял пра Рамана Бандарэнку, паведамляе БелаПАН.

"Невядомыя ў цывільным і ў масках вывелі Кацярыну Барысевіч з дому і павезьлі. Куды — мы пакуль ня ведаем", — паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

На відэа, якое разьмешчанае ў тэлеграм-канале БАЖ, відаць, як Барысевіч выходзіць да мікрааўтобуса з пад’езду свайго дому ў Менску ў суправаджэньні людзей у цывільным.

Партал Tut.by мяркуе, што дзеяньні карнікоў могуць быць зьвязаныя з апублікаваным раней артыкулам Барысевіч пра Рамана Бандарэнку, які загінуў пасьля канфлікту на "плошчы Перамен".

Дачка Барысевіч расказала Tut.by, што Кацярына выйшла ў краму, а неўзабаве ў суправаджэньні карнікоў вярнулася дадому. Паводле слоў дачкі, у кватэры прайшоў ператрус, забралі ноўтбук. Менш як праз гадзіну журналістку павезьлі невядомыя ў масках.

Незадоўга да гэтага Генэральная пракуратура паведаміла пра завядзеньне крымінальнай справы ў дачыненьні да лекара шпіталя хуткай дапамогі і "іншай асобы" паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 178 Крымінальнага кодэксу (раскрыцьцё лекарскай таямніцы, якое пацягнула за сабой цяжкія наступствы).

"Дзейнічаючы наўмысна, без службовай неабходнасьці, падазраваны ўступіў у злачынную змову з прадстаўніком інтэрнэт-рэсурсу (Tut.by), якому паведаміў зьвесткі аб выніках мэдычнага агляду Рамана Бандарэнкі. Тым самым ён раскрыў лекарскую таямніцу, пры гэтым перадаў несапраўдную інфармацыю", — паведамляе аддзел інфармацыі Генпракуратуры.

"Дзеяньні названых асоб пацягнулі за сабой цяжкія наступствы, якія выявіліся ў павышэньні напружанасьці ў грамадзтве, стварэньні атмасфэры недаверу да кампэтэнтных дзяржаўных органаў, падахвочваньні грамадзян да агрэсіі і супрацьпраўных дзеяньняў. Падазраваныя затрыманыя", — гаворыцца ў паведамленьні.

Частка 3 артыкула 178 КК прадугледжвае пазбаўленьне волі да трох рокаў са штрафам і пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю, альбо без пазбаўленьня.

 


КДБ унёс Пуцілу і Пратасевіча ў тэрарыстычны сьпіс


Заснавальнік тэлеграм-каналу NEXTA Сьцяпан Пуціла і былы намесьнік рэдактара каналу Раман Пратасевіч трапілі ў "Пералік арганізацый і фізычных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці". На сёньня яны ў ім апошнія — пад нумарамі 725 і 726.

16 лістапада беларускія ўлады запатрабавалі ў Польшчы выдаць ім Пуцілу і Пратасевіча "ў самыя кароткія тэрміны з улікам асаблівай грамадзкай небясьпекі іх злачыннай дзейнасьці".

Афіцыйны Менск назваў гэтыя каналы экстрэмісцкімі, а дзейнасьць іх стваральнікаў — злачыннай.

Сьледчы камітэт Беларусі 5 лістапада завёў крымінальную справу на Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча "ў сувязі з наўмыснымі дзеяньнямі, накіраванымі на ўзбуджэньне сацыяльнай варожасьці па прыкмеце прафэсійнай прыналежнасьці, якая тычыцца дзьвюх прафэсійна-соцыюмных груп — прадстаўнікоў улады і праваахоўнікаў" (частка 3 артыкула 130 КК).

Яны знаходзяцца ў міждзяржаўным вышуку. Па гэтай частцы артыкула ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Раней на Пуцілу завялі крымінальную справу паводле падазрэньня ў арганізацыі масавых беспарадкаў (часткі 1 і 3 артыкула 293 КК). Пакараньне па гэтым артыкуле прадугледжвае да 15 рокаў пазбаўленьня волі.

17 лістапада стала вядома, што Сьледчы камітэт па месьце Менску, на дадатак да гэтых артыкулаў, інкрымінуе Пуцілу і Пратасевічу часткі 1 і 3 артыкула 293 КК "Масавыя беспарадкі". Частка 1 (Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці або збройным супрацівам прадстаўнікам улады) караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці рокаў. Частка 3 (Навучаньне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца ўчыненьнем дзеяньняў, прадугледжаных часткай 1 гэтага артыкула, а таксама фінансаваньне ці іншае матэрыяльнае забесьпячэньне такой дзейнасьці) караецца арыштам або пазбаўленьнем волі на тэрмін да трох рокаў.

Пуціла заснаваў каналы Nexta і Nexta Live два рока таму. Ва ўмовах абмежаваньня інтэрнэту ў краіне пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў СМІ Беларусі перайшлі на асьвятленьне падзей у Тэлеграме. Канал Nexta — адзін з самых папулярных у краіне, ён актыўна асьвятляе падзеі пасьля выбараў. Цяпер у яго звыш 900 тысяч падпісчыкаў, у Nexta Live — больш за 1,7 мільёна.У кастрычніку Цэнтральны раённы суд Менску прызнаў тэлеграм-канал Nexta Live і лягатып Nexta экстрэмісцкімі матэрыяламі.

 

 

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла Акт аб дэмакратыі,
правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі


Каб законапраект набыў моц, яго павінен ухваліць Сэнат і падпісаць прэзыдэнт ЗША. Абноўлены Акт аб дэмакратыі ў Беларусі сярод іншага:

заклікае да правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў;
заклікае да вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных;
прызнае Каардынацыйную раду ў якасьці легітымнага інстытуту для ўдзелу ў дыялёгу аб мірнай перадачы ўлады.

 


"Гэта не палітыка, гэта барацьба дабра са злом, сьвятла зь цемрай.

Раней я думаў, такога не бывае"


Пісьменьнік Андрэй Жвалеўскі, які кожны вечар у фэйсбуку падводзіць вынікі пратэставага дня ў Беларусі, кажа:

Цяпер нават у самы цяжкі момант усе разумеюць, што гэта проста чарговы цяжкі момант.
У палітолягаў часам не хапае разуменьня, што тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, — гэта не палітыка.
Усё вельмі проста — альбо ты кат і забойца ці іх апраўдваеш, альбо ты супраць гвалту і злачынцаў.
АМАПаўцы — гэта людзі, якіх немагчыма распрапагандаваць.

 


Адвакатка Міколы Дзядка параўнала яго затрыманьне з катаваньнямі ў Чачэніі


Захапілі блогера, ужывалі фізычны гвалт і спэцсродкі, пакуль не дамагліся "прызнаньняў" на камэру. Затым адвезьлі ў Менск, дзе зь ім "працавалі" некалькі гадзін, патрабуючы доступу да дыска кампутара і Telegram-каналаў.

— Магу сказаць, што ў мяне было некалькі кліентаў, якія ўцяклі з Чачэніі пасьля прымяненьня да іх катаваньняў, і былі затрыманыя ў Беларусі для высылкі. Але я ніколі ня думала, што пачую, як падобныя гісторыі будуць адбывацца ў нашай краіне, — расказала Натальля Мацкевіч.

 

Карнікі прыехалі ў двор менскага Сухарава, дзе праходзіў вечаровы канцэрт


Ёсьць затрыманыя, карнікі забралі канцэртнае абсталяваньне.

Сёньня Менгарвыканкам апублікаваў афіцыйнае рашэньне, паводле якога карнікі будуць патруляваць 43 двары ў Менску.

Экспэрт кажа, спатрэбіцца мабілізаваць усю міліцыю. Як варыянт, зводныя міліцэйска-вайсковыя патрулі.


"Радыё Свабода", 19 лістапада 2020 р.

 


Чарга ля магілёўскага ІЧУ


Дзясяткі людзей у Магілёве стаяць пад дажджом, каб перадаць ежу і цёплую вопратку сваім блізкім.

Сёння ў Магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання дзень прыёму передач. У чарзе ўжо больш за 90 чалавек. Людзі прыехалі з Менску, Гомля і іншых местаў, каб перадаць перадачку сваім родным.

Напярэдадні ў Магілёў этапіравалі каля 300 арыштаваных з Жодзіна і Менску.


"Белсат", 19 лістапада 2020 р.

 


Как Менск превращают к гетто


43 места столицы будут патрулировать фашисты. Нику прислали полный перечень.

"Площадь Перемен", Площадь Победы на проспекте Победителей, территория у Зубра на Дзержинского, горочка у ПВТ, универсам "Рига" — всё это объекты, которые будут под особым присмотром безумного товарища Барсук(ова).


Telegram-канал "Ник и Майк", 19 лістапада 2020 р.

 

 

На гарадзенскім "Хімвалакне" — пакуль адзін страйкуючы


На гарадзенскім "Хімвалакне" да агульнарэспубліканскага страйку пакуль далучыўся адзін чалавек — Арцём Валеры.

Сваім далучэннем да страйку хлопец падтрымаў "Народны ўльтыматум":

— Я ў страйку зараз адзін, я — першы, наколькі я разумею. Людзей, якія хочуць падтрымаць страйк, іх шмат. Але па сваіх прычынах яны гэта зрабіць не могуць. Атрымалася так, што я даўно хацеў страйкаваць, але мяне адгаворвалі, пачакай, мо хто яшчэ пойдзе, каб ты быў не адзін і каб цябе не так хутка маглі звольніць.

Па словах супрацоўніка "Хімвалакна", дачучыцца да страйку яго падштурхнулі гвалтоўныя дзеянні ўладаў:

— Я ў панядзелак напісаў заяву на страйк, а пайшоў з аўторка. Вельмі шмат калег затрымалі ў нядзелю. Многія нават дадому не прыехалі ў гэты дзень. І гэта была ўжо апошняя кропля. Я хацеў напісаць заяву на страйк яшчэ ў момант "Народнага ўльтыматуму", але мяне адгаварылі. Страта чалавека,  гэтыя нядзельныя бясчынствы, калі кветкі і лампадкі прыбралі, гэтага я ўжо сцярпець не мог.

Арцём спадзяецца на тое, што да страйку на прадпрыемстве “Хімвалакно” ў Гародні ў бліжэйшы час далучацца новыя людзі.


"Беларускае Радыё Рацыя", 19 лістапада 2020 р.

 

 

Менчукоў будуць судзіць за "цынічныя надпісы на тратуарнай плітцы"


"Жители столицы 9 сентября вблизи здания 21а по улице Притыцкого в Менске, используя кисть и лакокрасочный материал синего цвета, нанесли на тротуарную плитку циничную надпись".

Гаворка пра надпіс "Не забудзем!" на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага.

 


ГУБАЗіК затрымаў адмінстратара канала Белыя Халаты —
з гэтым звязаны яго ўчорашні ўзлом


Як паведамляецца, адным з адміністратараў быў студэнт 4 курса БДМУ, ён затрыманы па крымінальнай справе. Быў апублікаваны ролік, дзе пытанні яму задае супрацоўнік са змененым голасам.

 


Маці Рамана Бандарэнкі копію лабараторнага аналізу крыві яе сына


Алена Бандарэнка, мама Рамана Бандарэнкі, перадала "Нашай Ніве" копію лабараторнага аналізу крыві яе сына. У гэтым дакуменце відаць, што этылавага спірту ў крыві Рамана Бандарэнкі няма — у выніку аналізу стаіць 0.

Каб зняць магчымыя пытанні, яна дала дазвол на публікацыю гэтага дакумента: "Я, Алена Бандарэнка, маці Рамана Бандарэнкі, афіцыйна дазваляю вам публікаваць вынікі лабараторных даследаванняў, якія я вам даслала".

 

Раёны Менска і іншыя населеныя пункты працягваюць ладзіць вечаровыя актыўнасці


У Сухараве людзі ў чорным са зброяй сарвалі дваровы канцэрт. Ёсць затрыманыя, таксама забралі апаратуру і грошы для музыкантаў.


У Ютубе і Тэлеграме з'явіліся новыя аўдыязапісы з удзелам голасу,
падобнага да голасу кіраўніка Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава

Гэтым разам ён размаўляе з чалавекам, чый голас падобны да голасу прэс-сакратаркі Лукашкі Наталлі Эйсмант. Яны дамаўляюцца аб паездках на зразанне стужак і замалёўванне бчб. У размовах называюцца іншыя селебрыці ўдзельнікі брыгады, іх аснашчэнне, а таксама высокапастаўленыя сілавікі, якія дапамагаюць у арганізацыі такіх паездак.

Ёсць у запісах і некаторыя нечаканыя, пікантныя моманты.

Некаторыя размовы адбываюцца 18 кастрычніка, калі ў Менску адбываўся чарговы марш. У той вечар, сапраўды, фіксаваўся рэйд антыстужачнай брыгады. Інфармацыя пра тое праходзіла ў тг-каналах.

 

"Наша Ніва", 19 лістапада 2020 р.

 


"Рома, ты герой!"

У Менску тысячы людзей разьвіталіся з Раманам Бандарэнкам


20 лістапада пахавалі забітага ў Менску невядомымі 31-рочнага Рамана Бандарэнку. Разьвітаньне прайшло ў царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага на вуліцы Гамарніка на поўначы Менску, недалёка ад Курапатаў.

Людзі пачалі падыходзіць да царквы Ўваскрасеньня Хрыстовага 20 лістапада за гадзіну да разьвітаньня, прызначанага на 11-ю ранку. Прыходзілі з кветкамі і вянкамі.

Бліжэй да поўдня каля царквы былі ўжо тысячы людзей. У памяць аб забітым людзі ўздымалі ўгару кветкі, гукалі: "Жыве Беларусь!", "Рома, ты герой!", "Не забудзем, не даруем!".

Людзі запоўнілі ўсю прастору каля царквы, а таксама вуліцы ўздоўж яе. На вуліцы Гамарніка ўтварыліся заторы з аўтамабіляў людзей, якія ехалі разьвітацца з Раманам. Многія суправаджалі разьвітаньне сыгналамі машын.

Апоўдні цела Рамана Бандарэнкі вынесьлі з храму. За машынай зь целам забітага частка людзей рушыла пешшу ў бок Паўночных могілак. Затрыманьняў, як і карнікаў вакол, не было заўважана.

Рамана Бандарэнку пахавалі на Паўночных могілках Менску.

31-рочнага Рамана Бандарэнку 11 лістапада захапілі ў двары ягонага дому ў Менску, адвезьлі ў Цэнтральнае РУУС, прасьля чаго шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай, апэравалі. 12 лістапада ён памёр.

11:10. Чарга ў царкву расьцянулася на некалькі соцень мэтраў, людзі ідуць вуліцай Гамарніка няспынна, нясуць вянкі і кветкі. Сьвятар перад пачаткам разьвітаньня сказаў, што ня вядае, ці пагодзіцца сям’я, каб такая вялікая колькасьць паехала на могілкі. Карнікоў не відаць.

Разбор справы на сябе ўзяла генэральная пракуратура. Але крымінальнай справы па факце забойства Рамана Бандарэнкі няма.

Затое генэральная пракуратура Беларусі ўчора распачала крымінальную справу супраць мэдыка, які перадаў Tut.by інфармацыю аб стане Рамана Бандарэнкі. Артыкул — раскрыцьцё лекарскай таямніцы.

Пракуратура палічыла, што доктар лякарні хуткай мэдычнай дапамогі, "дзейнічаючы наўмысна, без службовай неабходнасьці, уступіў у злачынную змову з прадстаўніком інтэрнэт-рэсурсу (Tut.by), якому паведаміў зьвесткі аб выніках мэдычнага агляду Рамана Бандарэнкі. Тым самым ён выдаў мэдычную таямніцу".

11:17. Людзей пачалі пускаць у храм, каб разьвітацца з Раманам Бандарэнкам.

11:25. Людзі ўсё падыходзяць, іх ужо некалькі тысяч, многія плачуць, некаторыя паказваюць знак вікторыі. На вянках напсіана: "Не забудзем, не даруем", "Я выходжу", "Ты ў нашых сэрцах".

Людзі прынесьлі вянкі ад дваровых супольнасьцяў Менску, у тым ліку "плошчы Пераменаў", на якой жыў Раман.

11:30. Храм, у якім разьвітаюцца з Раманам Бандарэнкам, малы, ён яшчэ рамантуецца, знаходзіцца на ўскрайку Менску. Месцаў для паркаваньня тут ужо бракуе.

11:35. Хвіліна маўчаньня па Раману Бандарэнку.

11:38. Людзі ўсе яшчэ ідуць вуліцамі да царквы, сабраліся ўжо каля 5 тысяч чалавек. У суседняй краме вялікая чарга па кветкі.

11:40. Аднакурсьнікі Рамана паведамілі, што пахаваньне пройдзе на Паўночных могілках.

11:50. Людзьмі запоўненая ўся прастора вакол царквы. Яны расступіліся і зрабілі калідор, каб труну з Раманам маглі пранесьці ў катафалк.

Людзі паднялі ўверх кветкі і некалькі разоў гукнулі "Жыве Беларусь!", "Я выходжу", "Рома, ты герой!".

Людзі таксама гукаюць "Не забудзем, не даруем!". Некаторыя чытаюць малітву "Ойча наш".

12:00. Пад званы цела Рамана Бандарэнкі вынесьлі з храму. Людзі гукаюць "Я выходжу!"

Людзі скандуюць "Жыве Беларусь!", машыны сыгналяць. Людзі ня могуць падысьці бліжэй да царквы і перадаюць кветкі.

12:02. Цела занесьлі ў машыну, людзі паднялі рукі са знакам вікторыі, гукаюць "Не забудзем, не даруем!".

12:07. Пад воклічы "Жыве Беларусь!" машына зь целам Рамана ад’ехала ад царквы.

12:15. Людзі разыходзяцца ад царквы. Разьвітацца з Раманам прыйшлі тысячы чалавек.

 


Дома ў затрыманага за разгалошваньне дыягназу Бандарэнкі
лекара прайшоў ператрус. Ён у СІЗА КДБ


Затрыманы лекар менскага шпіталя хуткай дапамогі, якога Генэральная пракуратура падазрае ў разгалошваньні мэдычнай таямніцы, як мяркуецца, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Пра гэта Tut.by паведаміла ягоная жонка Натальля.

— Сёньня раніцай я пайшла туды наўздагад — і ў мяне прынялі перадачу. Там жа сустрэла мужчыну, які ўчора прысутнічаў у нас дома падчас ператрусу.

Муж Натальлі С. працуе анэстэзіёлягам-рэаніматолягам у шпіталі хуткай мэдычнай дапамогі ў Менску. Ён лекар вышэйшай катэгорыі, у сьнежні яму споўніцца 37 рокаў.

Натальля таксама лекар. З мужам яны гадуюць траіх дзяцей: старэйшыя ходзяць у школу, малодшы — у дзіцячы сад. Сям'я жыве ў Пухавіцкім раёне.

— Учора пасьля працы мы не сустрэліся, як звычайна, і я стала тэлефанаваць яму. Муж не адказваў, таму я адразу падумала, што нешта здарылася, хоць спадзявалася, можа, ён проста заснуў па дарозе і ня чуе званкоў. Даехала да Мар'інай Горкі — зноў тэлефанавала. Забрала дзяцей са школы і саду, заляцела дадому, спадзявалася, можа, ён там. Хоць унутры разумела, што нешта здарылася: мы шмат рокаў разам, раней такога ніколі не бывала.

Паводле Натальлі, як толькі разам зь дзецьмі яна зайшла ў дом, ёй патэлефанавалі. Суразмоўца прадставіўся супрацоўнікам Генэральнай пракуратуры і сказаў, што яе мужа затрымалі. Гэта было прыкладна ў 17:30.

— Пасьля гэтага слухаўку далі мужу. Літаральна ў гэты ж момант у дом пастукалі. Дзіця пабегла адчыняць, я яму стала казаць: "Пачакай мяне". Змагла толькі спытаць у мужа, ці ўсё зь ім добра. Ён адказаў, што так. Яшчэ пасьпеў неяк падбадзёрыць: "Не хвалюйся, можа, сёньня адпусьцяць".

Ператрус у доме лекараў доўжыўся каля дзьвюх гадзін. Забралі тэхніку, у тым ліку мабільны тэлефон Натальлі.

Увесь вечар і ноч з 19-га на 20-га лістапада Натальля ня ведала, дзе яе муж. Раніцай знайшла яго ў СІЗА КДБ.


Каб даведацца хоць нешта, яна наўздагад пайшла зь перадачай у СІЗА КДБ. Падумала: калі возьмуць, значыць, ён там. Перадачу прынялі.

На гэты момант у СІЗА КДБ таксама знаходзіцца журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч, якая рыхтавала матэрыялы пра памерлага жыхара "плошчы Пераменаў" Рамана Бандарэнку.

19 лістапада Генэральная пракуратура паведаміла аб завядзеньні крымінальнай справы аб "выдаваньні лячэбнай тайны" і "прадстаўленьні недакладнай інфармацыі" па факце гібелі Рамана Бандарэнкі. Гаворка, верагодна, пра вынік аналізу крыві на этанол і наркатычныя рэчывы, у якім пазначана, што ніякіх рэчываў выяўлена не было. Хоць СК заяўляў, што пры шпіталізацыі ў Рамана Бандарэнкі была дыягнаставана "алькагольная інтаксыкацыя".

У пракуратуры лічаць, што дзеяньні названых асоб пацягнулі за сабой цяжкія наступствы, якія выявіліся ў павышэньні напружанасьці ў грамадзтве, стварэньні атмасфэры недаверу да кампэтэнтных дзяржаўных органаў, падахвочваньні грамадзян да агрэсіі і проціпраўных дзеяньняў.

Крымінальная справа па факце забойства Рамана Бандарэнкі не заведзеная.

 


Двойчы пабітага карнікамі менскага дойліда
пакаралі трыма з паловай рокамі калёніі за "супраціў салдату ўнутраных войскаў"


Суд Цэнтральнага раёну Менску вынес вырак у крымінальнай справе 34-рочнага дойліда Арцёма Такарчука.

Яго прызналі вінаватым у супраціве 13 верасьня салдату тэрміновай службы паводле часткі 2 артыкулу 363 Крымінальнага кодэксу, паведамляе Праваабарончы цэнтар "Вясна". Прысуд вынесла судзьдзя Юлія Густыр.

У той дзень у Менску праходзіў "Марш герояў". Калі салдаты атачылі пратэстоўцаў на вуліцы Мельнікайце і затрымліваць іх, у натоўпе пачалася паніка, некаторыя ўцякалі і падалі.

З словаў Арцёма Такарчука, ён хацеў дапамагчы, разьняць людзей, што ўпалі. Але яго жорстка затрымалі, пасьля чаго ў шпіталі яму наклалі швы на галаву. Праз два дні яго зноў затрымалі — ужо ў межах крымінальнай справы. І пасьля гэтага затрыманьня яго завезьлі са Сьледчага камітэту ў шпіталь, дзе дыягнаставалі страсеньне мозгу, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, шматлікія ўдары і гематомы на ўсім целе.

Судзьдзя Юлія Густыр пакарала Арцёма Такарчука 20 лістапада 3 рокамі і 6 месяцамі пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Менавіта такога пакараньня патрабаваў пракурор Цьвяткоў.

Паводле абвінавачаньня, падсудны архітэктар разам зь іншымі чыніў супраціў і гвалт салдату ўнутраных войскаў Максіму Чарнякову, якому ў натоўпе паставілі падножку, пасьля чаго апошні страціў раўнавагу і ўпаў на асфальтаваную паверхню, стукнуўшыся тулавам і іншымі часткамі цела, пасьля чаго нанесьлі ня менш за пяць удараў рукамі і нагамі па руках, нагах і іншых частках цела.

Відэа гэтага здарэньня ёсьць у інтэрнэце.

Арцёма Такарчука абвінавацілі ў тым, што ён "нанёс ня менш за адзін удар па тулаве пацярпелага, чым прычыніў Чарнякову цялесныя пашкоджаньні: кровападцёкі ў зоне левага локцевага суставу, сінякі левага сьцягна, сінякі левай клубавіцы, якія не пацягнулі кароткачасовага разладу здароўя і страты працаздольнасьці, прычыніўшы фізычны боль".


Прызнаў віну часткова


Арцём Такарчук у судзе віну прызнаў часткова. Ён прызнае, што штурхнуў салдата Чарнякова, але адмаўляе, што дзейнічаў у групе асобаў.

Арцём паведаміў суду, што 13 верасьня каля абеду сустрэўся з айчымам абмеркаваць будучае ягонае вясельле. На скрыжаваньні Нямігі і Раманаўскай Слабады мужчыны павярнулі ўверх, у бок станцыі мэтро "Фрунзэнская", каб унікнуць натоўпу, бо там было шумна. Пасьля таго як хлопец пачуў крыкі, ён убачыў дзьве вайсковыя машыны з салдатамі.

У людзей пачалася паніка, яны сталі разьбягацца. З словаў Арцёма, некалькі чалавек упалі справа ад яго. Арцёму, кажа ён, здалося, што тым, хто ўпаў, неабходная дапамога, пасьля чаго ён стаў адцягваць за вопратку таго, хто быў зьверху на адным зь ляжачых.

Арцём Такарчук растлумачыў суду, што хацеў дапамагчы і разьняць упалых людзей. Чалавека, які ляжаў зьнізу, Арцём ня бачыў, але чуў яго крыкі і стогны. Зьверху быў чалавек у бронекамізэльцы і з амуніцыяй. Ніякай іншай думкі, акрамя як аб дапамозе, кажа Арцём, яму ў галаву не прыходзіла. На судзе ён растлумачыў, што адцягнуў чалавека ў форме, штурхнуўшы таго ў зоне бронекамізэлькі, бо адчуваў, што фізычна ня можа схапіць яго за амуніцыю.


У шпіталі наклалі швы на галаву


Арцём Такарчук расказаў, што адбывалася зь імі далей: у яго заняло дых, бо з 10 рокаў ён хварэе на астму. Тут жа атрымаў удар па галаве, "адчуў расьсечыну на галаве, кроў на гэтым месцы, памутненьне, шок, стрэс, дыхавіцу, ногі сталі "ватнымі". Пасьля страты прытомнасьці хлопец ачуўся ўжо ў аўтазаку. 13 верасьня Арцёма завезьлі ў лякарню, дзе яму дыягнаставалі выцятыя раны патыліцы і наклалі швы. Пасьля гэтага яго адпусьцілі.


Пабілі пры паўторным затрыманьні


Паўторна Арцёма Такарчука затрымалі праз два дні — 15 верасьня. На судзе ён расказаў, што ў гэты дзень па дарозе на працу яму патэлефанаваў сьледчы і папрасіў прыехаць у РУУС, каб адказаць на некалькі пытаньняў. Калі Арцём прыехаў, яго адразу затрымалі апэратыўныя супрацоўнікі. Як апавядае мужчына, яму заламалі рукі, закінулі ў мікрааўтобус, селі на яго зьверху і пачалі біць па галаве, руках, нагах. Затым у яго забралі тэлефон і, толькі агледзеўшы яго, спынілі зьбіцьцё. На першым допыце Арцём прасіў забясьпечыць яму мэдычную дапамогу і даць адваката. Аднак сьледчы і апэратыўнікі яму адказалі:

— Падпішаш "з маіх словаў запісана і прачытана дакладна", будзе табе і адвакат, і мэдычная дапамога.

 


Жорстка пабіты пры затрыманьні дойлід пяты дзень у шпіталі пад канвоем


Жорстка пабіты 15 лістапада пры затрыманьні дойлід Вадзім Дзьмітранок па-ранейшаму ў шпіталі хуткай дапамогі. У яго закрытая чэрапна-мазгавая траўма, шматлікія гематомы. Дактары падазраюць цяжкія пашкоджаньні ўнутраных органаў, прызначаны дадатковыя дасьледаваньні.

Вадзім Дзьмітранок пяты дзень праходзіць лячэньне ў аддзяленьні спалучанай траўмы шпіталю хуткай мэдычнай дапамогі. Яго ахоўвае канвой, бо цяпер ён падазраваны, заведзена крымінальная справа паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу.

Наведаць нельга, бо каранавірус, паразмаўляць праз тэлефон нельга — бо падазраецца ў крымінальнай справе.

Сувязі з Вадзімам няма, кажа ягоная жонка Вольга.

— Наведваньні забароненыя, па-першае, праз COVID — у гэтым аддзяленьні вельмі шмат пацыентаў з каранавірусам. Трапіць туды немагчыма, праз тэлефон з адказным доктарам ці загадчыкам аддзяленьня таксама пагаварыць складана, яны вельмі занятыя.

А па-другое, канвой не дазваляе яму ні з кім размаўляць. Як мне растлумачылі, такі парадак, калі крымінальная справа заведзеная. Ён ужо не затрыманы, а арыштаваны, завялі справу паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу.

У чацьвер раніцай паехала ў шпіталь, хацела дамагчыся сустрэчы з загадчыкам аддзяленьня, але трапіла ў невялікае здарэньне, няцяжкае — пашкоджана толькі люстэрка, але ўсё адно зараз вось чакаю ДАІ, — жонка Вадзіма разгубленая.


"ЗЧМТ, шматлікія гематомы, пашкоджаньні ўнутраных органаў"


Яна дагэтуль ня можа адысьці ад шоку, які перажывала ў нядзелю, 15 лістапада. Кажа, што муж сышоў з дому прыкладна а палове на першую. Увечары раздаўся званок: дзяжурная адвакатка тэлефануе з Цэнтральнага РУУС, кажа, што Вадзім затрыманы ў раёне бульвару Шаўчэнкі — вуліцы Чарвякова, яго прывезьлі ў пастарунак.

— Адвакатка сказала, што дамаглася, каб Вадзіму выклікалі "хуткую". Зь яе слоў спачатку вынікала, што яму наагул патрэбная рэанімацыя. Я хацела адразу імчацца ў шпіталь хуткай дапамогі, але да нас прыйшлі з так званым "аглядам". Абыходзіліся даволі карэктна, агляд быў павярхоўны. Але адвакат мне кажа, што гэта не азначае, што ня прыйдуць зь пільнейшым ператрусам, — працягвае Вольга.

У шпіталь яна трапіла. Тое, што пабачыла, было шокам.

— Дзякуй Богу, рэанімацыя яму не спатрэбілася, але стан нядобры. Вадзім быў на вазку, скручаны. Рука да сэрца прыкладзена. З носу кроў цякла, усе штаны былі ў крыві. Вельмі ўразіла галава — яна вельмі апухлая. Адчуваецца, пабілі яго моцна. Пазьней я даведалася, што ў мужа закрытая чэрапна-мазгавая траўма, гематомы на грудзях, на лапатках, на нагах.

А цяпер адвакатка кажа, што прызначылі шэраг новых дасьледаваньняў, бо падазраюць сур’ёзнае пашкоджаньне ўнутраных органаў, — кажа Вольга.

— Я перакананая, што гэта мантаж. Ніколі ня бачыла такіх рэчаў у мужа.

Яшчэ большы шок у Вольгі быў пасьля сюжэту, які паказалі па БТ. Сюжэт называўся "На мірны пратэст зь нямірным арсэналам".

Там ёсьць кадры з затрыманьня: Вадзім з акрываўленым тварам стаіць на каленях, рукі зьвязаныя. Мужчына зь цяжкасьцю вымаўляе словы. Пры затрыманьні сілавікі правяраюць заплечнік. Нібыта "ў арсэнале былі армейская і дымавая шашкі, самаробныя пэтарды, рагатка і жалезныя шарыкі, самаробны дручок, балаклава".

— Ператрус заплечніка падчас затрыманьня выглядае дзіўна: звычайна ўсіх хуценька "пакуюць" у аўтазакі ці мікрааўтобусы, а не разьбіраюцца, што ў кожнага зь іх у заплечніку, — кажа жонка.

Ёсьць кадры допыту, дзе за сьпінай Вадзіма мужчына са зьмененым голасам задае пытаньні, яго не паказваюць, а паказваюць толькі затрыманага з цалкам заплюшчанымі вачыма.
Вольга ня верыць, што ў яе мужа маглі быць рэчы, якія паказалі.

— Ніколі ня бачыла такіх рэчаў у мужа. Ён жа не падлетак. Ён не маргінал. Ён дарослы, сур’ёзны чалавек.

Я перакананая, што гэта мантаж. Задавалі нейкія звычайныя пытаньні, кшталту: "Вам 43 рока?" — ён адказваў: "Так". І пад гэта мантуюць тое пытаньне, на якое патрэбны адказ "так", — мяркуе Вадзімава жонка.

Яна ня верыць, што муж мог так падстаўляць сям’ю. Вельмі кранальна піша, што ў Вадзіма абвостранае пачуцьцё справядлівасьці, уласнай годнасьці.

— У мяне невялікая, але вельмі шчасьлівая сям’я. Дзяўчаткі шалёна любяць тату, зрэшты, як і ён іх. Кожнае вяртаньне з працы суправаджаецца гонкай, хто першы дабяжыць да таты і мацней яго абдыме. Ім усё роўна, што тата дойлід, які, як ён сам кажа, добра "натаптаў" у месьце. Куды ні паедзеш у Менску, заўсёды знойдзецца, што праектаваў тата. Дзесьці прыпынак грамадзкага транспарту, дзесьці рэканструкцыя будынку — гістарычнага помніку, дзесьці мэдычны цэнтар альбо дойлідская прывязка помніка, сквэр... Ім важна, каб ён прыходзіў дадому!

Цяпер Вольга перажывае яшчэ і за старэйшую дачку, якой 10 рокаў.

— Яна ўсё разумее, параілі нам пайсьці да псыхоляга. Дачка баіцца выходзіць на вуліцу гуляць, толькі дом — школа — дом. Малодшай 3 гады, ёй патлумачылі, што тата хварэе, — кажа Вольга.

Вадзім Дзьмітранок — ня толькі вядомы дойлід. Ён быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, зьбіраў подпісы за яго вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты, пазьней увайшоў у пашыраны склад Каардынацыйнай рады.

 


Да санкцый ЭЗ супраць Беларусі далучыліся яшчэ сем краін


Акрамя краін ЭЗ, яшчэ сем іншых краін далучаюцца да санкцый супраць уладаў Беларусі: Украіна, Альбанія, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн і Нарвэгія.

Пра гэта заявіў кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль.

2 кастрычніка Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў — кіраўнікоў і старшых афіцэраў МУС, КДБ, чальцоў ЦВК, былога генэральнага пракурора.

6 лістапада сьпіс быў пашыраны, у яго дадалі яшчэ 15 чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра і Віктара Лукашак, а таксама кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, старшыню КДБ, старшыню Сьледчага камітэту, прэс-сакратарку Лукашкі, старшыню Канстытуцыйнага суду і іншых асобаў з найвышэйшага кіраўніцтва.

 

 

"Беларуськалій" звольніў 49 пратэстоўцаў


Фармальная падстава: прагулы, бо суд палічыў страйк незаконным.

Паводле тэлеграм-каналу страйкоўцаў "Беларуськалію", у страйку ўдзельнічаюць каля 90 чалавек. Кіраўніцтва прадпрыемства пагражае звольніць іншых страйкоўцаў.


"Радыё Свабода", 20 лістападу 2020 р.

 


Расшыфроўка размоў бандытаў з атачэння Лукашкі


Што стала вядома з новых тэлефонных перамоў Эйсмант і Баскава.

Telegram-канал NEXTA выклаў другую порцыю запісаў гутарак з галасамі, вельмі падобнымі да галасоў вядомых асоб. У першай людзі, якія гучаць як кіраўнік ФХБ Дзмітрый Баскаў і яго сябар-баец Дзмітрый Шакута, абмяркоўваюць нешта вельмі падобнае на тое, што адбылося на плошчы Перамен, што прывяло да гібелі Рамана Бандарэнкі — і Баскава, і Шакута яшчэ да гэтага сталі падазраваць у прысутнасці на плошчы у трагічны вечар.

У новым запісе таксама фігуруюць два суразмоўцы — адзін голас усё такі ж моцна моцна падобны да голаса Баскава, другі ж вельмі нагадвае голас Наталлі Эйсмант — прэс-сакратаркі Лукашкі, якая патрапіла ў санкцыйныя спісы ЭЗ. Два галасы абмяркоўвалі вельмі знаёмыя беларусам у апошнія месяцы дзеяння — знішчэнне стужак і муралаў. Для гэтага ўладальнікі галасоў збіралі вялікую кампанію (называюцца вельмі знаёмыя прозвішчы), абмяркоўвалі абарону ад простага народа з імёнамі вышэйшых чыноў карнікаў — і ўсур'ёз узброіліся, прычым перспектыва атакаваць людзей не тое што не палохае, а выклікала смех, піша "Трыбуна".

Telegram-канал сцвярджае, што размовы мелі месца 18-19 кастрычніка. Менавіта ў ноч паміж гэтымі датамі здарылася знішчэнне нейкай кампаніяй БЧБ-стужак у ЖК "Мегаполіс", дзе бачылі людзей, вельмі падобных да Баскава, Шакута і не толькі. Акрамя таго, у размове проста і ўскосна пацвярджаецца, што ён прыходзіць у нядзелю — гэты дзень і быў 18 кастрычніка.

Жаночы голас называў суразмоўцаў "Дзіма", а мужчынскі абраў зварот "Натуля" — адпаведна, так "Трыбуна" называе удзельнікаў запісу ў тэкставай расшыфроўцы.

Вось што можна даведацца з апублікаваных перамоў.


Не ўсе "выканаўцы" былі знаёмыя, а кіроўца "Дзімы" выпіў піва —

але, відавочна, на план гэта не паўплывала


Мяркуючы з размовы, на "шпацыр" выязджалі 12 чалавек. І, прынамсі, не ўсе яны ведалі адзін аднаго загадзя — "Натуля" прапанавала "Дзіму" да выезду 15-20 хвілін надаць таму, каб "пазнаёміцца наогул" і размеркаваць ролі: "хто на тэлефон здымае, хто размаўляе, хто што". Акрамя гэтага, "Натуля" ўдакладніла, хто будзе за стырном — пасля высветлілася, што кіроўцаў планавалі пакінуць у салоне напагатове "на ўсякі выпадак, ці мала што". Кампанія збіралася даехаць да месца на двух бусах — за стырно аднаго знайшлі чалавека ад удзельнікаў кампаніі, а бус з "Дзімам" ён даверыў уласнаму кіроўцу як гарантыю прывёўшы тое, што шафёр "былы СБП" (так прынята скарачаць службу бяспекі Лукашкі). Праўда, пазней высветлілася, што кіроўца "Дзімы", не ведаючы пра задуму, выпіў піва — таму што "ну нядзеля, з вёскі прыехаў". Незразумела, як выйшлі з сітуацыі, але на план гэта, здаецца, не паўплывала.

"Натуля" скардзілася на адключаны інтэрнэт і патлумачыла, што ў Палацы незалежнасці няма wi-fi.

"Натуля" патлумачыла тэлефонную размову замест інтэрнэт-спосабаў камунікацыі адсутнасцю інтэрнэту — відавочна, справа была ў нядзелю, бо адключэнне ў Менску менавіта ў гэты дзень для цяжкасці традыцыйных маршаў стабільна адбываюцца ўжо шмат тыдняў запар. Пасля чарговай скаргі "Натулі" "Дзіма" даў параду пераключыцца на wi-fi, на што яна даволі раздражнёна адказала: "Ды які wi-fi ў Палацы незалежнасці, халера, ты што?", — і патлумачыла, што ў Палацы незалежнасці бесправадная сетка бывае толькі на буйных мерапрыемствах, і то з пашпартам — "Дзіма" гэтага не ведаў. Такая дасведчанасць суразмоўніцы толькі ўзмацняе падазрэнне аб тым, што голас можа належаць Наталлі Эйсмант — прэс-сакратарцы Лукашкі, якая рэгулярна працуе ў паказаным будынку.


"Дзіма" перадаў "Натулі" нумары аўто Шакуты і Захарава —
аўто з названымі лічбамі бачылі на аўтапрабегах


"Натуля" нагадала, што кампаніі трэба "разам сустрэцца, аўтамабілі пакінуць і перасесці" — для апошняга яна прапанавала месца "каля Драздоў, каля царскай брамы", але для гэтага варта было перадаць нумары машын нейкаму Шахраеву. Чалавек з такім прозвішчам, Дзмітрый Шахрай, з 2017 року ўзначальвае ўжо згаданую СБП. Пазней "Дзіма" паведаміў, што скінуў "Натулі" нумары свайго аўто і аўто Дзмітрыя Шакуты — яшчэ адная цэглінка ў сцяну падазрэння ва ўдзеле ў падобных мерапрыемствах байца і сябра Баскава з аналагічным імем. Пасля гэтага "Дзіма" папрасіў запісаць яшчэ і нумар аўто "гэтага, Захарава" — і прама яго назваў, удакладніўшы, што гэта "аўто федэрацыі". Перадаваць лічбы не будзем, але аўто з такімі нумарамі трапляла у кадр на праўладных аўтапрабегах, у якіх не раз удзельнічаў галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі Міхаіл Захараў.


Гучала імя хакеіста, якога ўжо падазравалі з відэа з "Мегаполісу"


У відэа фігуруе шмат імёнаў — "Натуля" згадвае Ксюшу, Сяргея, Аню, Лену, аб асобах якіх у нас няма версій, ды і проста нейкіх людзей, якім "была пастаўленая задача далучыцца да нас". Але калі "Дзіма" тлумачыў, з кім прыбудзе, у апавяданні фігуравалі "Ваўчкі, [мае] суседзі". Пазней "Дзіма" пацвердзіў для "Натулі", што прывязе "Пашу і Жанэт". А гэтая інфармацыя умацоўвае вельмі пэўнае падазрэнне — бо людзей, вельмі падобных да гульца каманды Лукашкі Паўла Волчака і яго жонку Жанэт, заўважылі на відэа з "Мегаполіса" практычна адразу пасля яго публікацыі. "Трыбуна" тады спрабавала ўзяць каментар у хакеіста, але ён спачатку папрасіў ператэлефанаваць праз некалькі гадзін, а потым перастаў браць слухаўку.


Здымаць нумары не дазволіў Караеў, яго намесніка бачылі ў "Мегаполісе"
ў ноч зрэзу стужак (тут пра гэта гаворка), падтрымка АМАП


У момант абмеркавання "аперацыі" "Натуля" са смехам заўважыла: "Лепш за ўсё будзе, калі нас не чужыя, а свае" (які дзеяслоў ішоў пасля гэтага — па запісе зразумець не атрымалася), — але тут жа заявіла, што такога не можа быць. Хто для кампаніі "свае", стала зразумела з далейшых размоваў — у іх фігуруюць звесткі карнікаў вышэйшага ўзроўню.

У працэсе папярэдняга абмеркавання "Дзіма" спраўдзіў у "Натулі", ці "скруцяць" ім нумары. Субяседніца адказала, што Шахрай параіў здымаць нумары, толькі калі машыны будуць пад'язджаць "блізка зусім" (мабыць, да камер мясцовых жыхароў) — а калі вытрымліваць дыстанцыю, можна, каб не было "пытанняў наогул ніякіх", проста перадаць нумары Кубракову. На 18 кастрычніка ўладальнік такога прозвішча Іван Кубракоў быў начальнікам ГУУС Менгарвыканкама — праз паўтары тыдні яго прызначылі кіраўніком усяго МУС. Пры гэтым сама "Натуля" меркавала, што лепш "скруціць нумары" і перадаць Кубракову апісанне аўтамабіляў. Але пасля ў адной з гутарак задуменна паведаміла: "Нешта мне кажа Караеў [нумары] не здымаць...". Уладальнік такога прозвішча Юры Караеў на 18 кастрычніка быў міністрам унутраных спраў Беларусі — менавіта яго пазней змяніў Кубракоў.

Падчас размовы "Дзімы" і "Натулі" у часе самой паездкі высветлілася, што іх маршрут уключаў цэлы шэраг мясцін, у тым ліку нейкі "эпіцэнтр, дзе па пяцьсот выходзіць", і адна з "табакерак", папрацаваць з якой асобна папрасіў "Дзіма", а завяршаць "справу" павінны былі, "працуючы па праспекце Дзяржынскага" — менавіта там размешчаны ЖК "Мегаполіс". У адной з апошніх гутарак "Натуля" кажа пра месца, дзе стужкі "вісяць уздоўж дарогі" — і цікава, што БЧБ-стужкі ў "Мегаполісе" сапраўды былі відаць з праспекта. Пры гэтым "Натуля" распавяла "Дзіму" аб прыкрыцці з АМАП ад Аляксандра Пятровіча, пазней назваўшы і прозвішча — Барсукоў. Менавіта так клічуць на 18 кастрычніка намесніка міністра ўнутраных спраў, а цяпер памочніка Аляксандра Лукашэнкі ў Менску. І ж падобнага да Барсукова чалавека акурат бачылі ў "Мегаполісе" ўначы з 18 на 19 кастрычніка — той, знаходзячыся сярод байцоў "Алмазу", нібыта тэлефанаваў у ізалятар на Акрэсьціна і прасіў падрыхтаваць месцы для чатырох чалавек. Зрэшты, абышлося без затрыманняў — жыхары проста разышліся.


На загад "забіраць" людзей "Дзіма" са смехам прапанаваў саваць у багажнік


"Натуля" згадала пажаданне ад Караева — ён размаўляў з нагоды "аперацыі" "зразумела з кім", пасля чаго сказаў ёй, што ёсць "задача не проста ставіць на месца, а тыпу забіраць". Мяркуючы з размовы, меліся на ўвазе тыя, хто мог выйсці на абарону стужак — гэта значыць перад "Натуляй" і "Дзімам" маячыла перспектыва выкарыстоўваць да людзей сілу. Аднак суразмоўцаў гэта ані не збянтэжыла. "Натуля" са смехам спытала, куды кампанія "будзе іх "пакаваць", "Дзіма", гігікнуў у адказ, спакойна адказаў: "У багажнік", — што выклікала новы ўсплёск весялосці ў "Натулі". Але, як ужо гаварылася, у "Мегаполісе" абышлося без гэтага.


"Натуля" прасіла ўзяць "баявы інструмент",

ля самой быў "з гумай", астатнім — "аэразольчыкі, палачкі"


"Натуля" сказала "Дзіму", каб ён папрасіў іншага Дзіму ("сябра свайго самага баявога") узяць з сабой "інструмент баявы і не толькі" — пра яго наяўнасць суразмоўніцы, маўляў, паведамілі Караеву. Наводзіць на меркаванне, што пад "сябрам" зноў мелі на ўвазе Шакуту — Юры Караеў дакладна з ім знаёмы, бо ўзначальваў унутраныя войскі, дзе баец працуе, і Караеў жа застаецца кіраўніком федэрацыі кікбоксінга і тайландскага бокса, галоўных тыпаў спорту Шакуты. "Дзіма" пры гэтым згадаў, што яму таксама "шэф казаў браць" — "Натуля" (зноў са смехам) заўважыла: "Мы як на вайну". Па гэтых словах можна зрабіць выснову, што гаворка ішла пра зброю.

Пазней "Дзіма" папрасіў "Натулю" ўдакладніць, "браць ці не браць" — яна адказала, што "ёй скажа міністр". І тут жа пахвалілася, што ў яе "ёсць адзін з гумай", які сказана ўзяць сабе — "Дзіма" на гэта кінуў: "Ну смешна". Іншых чальцоў кампаніі таксама планавалася ўзброіць — "Натуля" ласкава назвала іх арсенал: "Аэразольчыкі, палачкі". "Дзіма" ўхваліў: "Давай, пакуй", — пасля чаго абодва засмяяліся, а затым выдалі фразу на дваіх: "Прагуляемся ўвечары, папырскаем".


Шмат абмяркоўвалі, ці выпіць перад "справай" — па выніку выйшаў фэйл са шклянкамі


Праз усе размовы цягнулася прапанова "Натулі" выпіць перад "справай" Масандры — гатунак віна, што вырабляецца ў Крыме. "Натуля" спачатку заявіла, што ў яе цэлых дзве скрыні гэтага напою — маўляў, дасталіся "ад маскалёўскага пасла", але тут жа дадала, што пажартавала. Незадоўга да выезду "Натуля" ўдакладніла, ці браць Масандру, а потым сказала "Дзіму", што з рэакцыі кампаніі "так зразумела, што ўсё саромеюцца" — але суразмоўца ўхваліў план і заклікаў "браць усё што ёсць".

Аднак ужо ў дарозе высветліўся грандыёзны правал "экспедыцыі" — ніхто не ўзяў кубачкі пад разліў! Для развязання праблемы дамовіліся спыніцца ля крамы і набыць тару — у гэты момант "Натуля" весела дадала: "І купі што-небудзь нармальнага, што мы, будзем віном душыцца?".


"Дзіма" — як мы бачым, нездарма — усё ж баяўся тэлефонных размоў


Здаецца, у "Дзімы" былі падазрэнні наконт магчымага праслухоўвання(як бачым, нездарма). У нейкі момант "Натуля" заўважыла, што суразмоўца "нейкі не такі", на што "Дзіма" адказаў, што проста не ведае, што можна гаварыць праз "звычайную тэлефонную сувязь". Праўда, як вы маглі зразумець з разбору, ад досыць падрабязнага разбору планаў імавернасць перахопу размовы ніводнага з суразмоўцаў не спыніла.

 


Армія павінна ўзяць пад варту галоўнага злачынцу


Тады яе камандаванне стане героямі беларускага народа.

Telegram-канал "Баста!" апублікаваў зварот свайго чытача да беларускіх афіцэраў.

— На сёння ў краіне існуе адзін, вядомы і зразумелы любому факт — супрацьзаконны захоп улады сілавым шляхам. Нелегітымны прэзідэнт злачынным спосабам, з дапамогай адданых яму бандытаў утрымлівае ўладу і тэрарызуе народ, рэпрэсуе яго і знішчае.

Звяржэнне такой улады арміяй не мае нічога агульнага з ваенным пераваротам. Гэта не пераварот, бо ўлада ўжо па-за законам і захопленая злачынным чынам. Гэта аднаўленне справядлівасці і законнасці, і абарона народа, збавенне яго ад тэрору. Для войска было ўжо дастаткова падставаў прыбраць гэты злачынны рэжым, як некаторыя яго прадстаўнікі кажуць "за адзін дзень". Армія з народам? Не! Армія вытрымлівае нейтральную пазіцыю і чакае для сябе зручны момант і глядзіць, на які бок схіліцца чаша вагаў. На бок народа альбо на бок нелегітымнай улады. На чый схіліцца, на тым баку армія і будзе. Калі б за Ціханоўскую было 52%, а за Лукашку 48%, тады так, тут грамадства падзялілася, зрабіла свой выбар, і дзелі практычна роўныя. Арміі ўдзельнічаць было б дзіўна, гэта быў бы ваенны пераварот. Але калі ўся краіна ўстала супраць дыктатуры і з прычыны сваёй чалавечнасці мірна пратэстуе, а нелегітымная ўлада сінімі пальцамі забівае, збівае свой народ, то знаходжанне арміі ўбаку, як назіральніцы — гэта таксама злачынства.

Функцыі арміі — абарона краіны ад вонкавага ворага. Але на сёння няма ніякага вонкавага ворага! Ёсць толькі ўнутраны вораг, і ён — самы небяспечны для грамадства і дзяржавы! Вы хочаце, каб гэты вораг пакінуў адны руіны? Руіны эканомікі, руіны палітыкі, руіны закону, руіны правоў чалавека, разваленую банкаўскую сістэму, закрытыя заводы, і ў цэлым прыгнечаную нацыю! Армія — гэта частка беларускага грамадства! Вы хочаце самі жыць у такой краіне? І каб вашы дзеці жылі ў такіх жа ўмовах?

Армія дае прысягу народу!

Што не проста можа, а павінна зрабіць армія:

1. Увесці войскі ў места, узяць пад варту галоўнага злачынцу і ўсіх ягоных паслугачоў.
2. Гарантаваць бяспечнае вяртанне абранай народам прэзідэнткі.
3. Захоўваць стабільнасць і парадак цягам 6 месяцаў, пакуль новая Прэзідэнтка і яе каманда будуць арганізоўваць новыя, адпаведныя ўсім сусветным патрабаванням сумленныя выбары.
4. Забяспечыць дапамогу ў арышце ўсіх злачынцаў, хто мае дачыненне да ўтрымання ўлады — узяць пад кантроль АМАП і ўсе бандыцкія групоўкі МУС, у тым ліку ягоную верхавіну.

Усё гэта трэба зрабіць да канца 2020 року. Вось тады армія будзе з народам, а яе камандаванне — героямі краіны, свайго народа і прыкладам на ўвесь свет.

А пакуль войска не з народам — падзяліўся меркаваннем чытач Telegram-канала.

 


У Горадні падарвалі аўтамабіль супрацоўніка МУС


Аўто знаходзілася на паркоўцы ў двары.

Сёння ўночы (а 01:30 гадзін) паступіла паведамленне аб гучным выбуху ў адным з двароў Горадні, паведамляе тэлеграм-канал Нехта.

Як высветлілася, прычынай шуму стаў выбух каля аднаго з аўтамабіляў, прыпаркаваных у двары.

Гаспадар аўто дзейны супрацоўнік міліцыі. Распачатая крымінальная справа.

 

 

Сталі вядомыя імёны і пасады 28 суўдзельнікаў Лукашкі,
якія трапілі пад санкцыі краін Балтыі


Ім забаронены ўезд у Літву, Латвію і Эстонію.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў аб супольным з Латвіяй і Эстоніяй увядзенні санкцый супраць 28 суўдзельнікаў Лукашкі. Сталі вядомыя іх імёны і пасады.

Сяргей Кавальчук, міністр спорту і турызму;
Ігар Луцкі, міністр інфармацыі;
Міхаіл Кравец, намеснік Міністра спорту і турызму;
Раман Кот, намеснік начальніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна места Горадні;
Дзмітрый Стрыбулевіч, ст. УІМ маёр міліцыі;
Вячаслаў Сулкоўскі, УУС Берасцейскай вобласці, маёр міліцыі;
Яўген Вайцэховіч, генеральны дырэктар, адкрытае акцыянернае таварыства "Менскі завод грамадзянскай авіяцыі №407";
Дзмітрый Шынкарэвіч, УУС Берасцейскай вобласці, маёр міліцыі;
Стахавец Юрый Мікалаевіч, УУС Берасцейскай вобласці, маёр міліцыі;
Дзмітрый Юнкевіч, маёр міліцыі;
Максім Кішковіч, прапаршчык міліцыі міліцыянт-кіроўца АМАП;
Сяргей Хорт, ГУБАЗіК падпалкоўнік міліцыі;
Мікалай Карпянкоў, намеснік міністра ўнутраных спраў - камандуючы ўнутранымі войскамі;
Марыя Мазуркевіч, прапаршчык міліцыі, міліцыянт аператыўнай роты АМАП УУС г. Гародні;
Людміла Дзей, УДВП МУС Гомельскай вобласці падпалкоўнік унутранай службы;
Вадзім Дзенісенка, генерал-маёр камандуючы Сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл;
Уладзімір Базанаў, намеснік старшыні Сталай камісіі ў нацыянальнай бяспецы;
Рыгор Азаронак, журналіст СТВ;
Дзмітрый Жук, галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня";
Васіль Дземянцей, былы намеснік старшыні КДБ;
Алена Някрасава, суддзя Заводскага раёна Алена Някрасава;
Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў;
Алена Манкевіч, намесніца Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў;
Мікалай Мацюкевіч, член Савета ФПБ і яго Прэзідыума;
Ганна Варфаламеева, сакратарка Федэрацыі прафсаюзаў;
Уладзімір Перцаў, дырэктар Прадстаўніцтва МТРК "Мір";
Міхаіл Пятровіч, намеснік міністра спорту і турызму.

 


У Беларусі можа адбыцца "палацавы пераварот"


Тэрор узрастае і, мабыць, Лукашка ўсё яшчэ разлічвае здушыць пратэсты сілавымі метадамі, запалохваючы і аказваючы ціск на людзей. Усе яго палітычныя фінты (пра перадачу 70-80 адсоткаў паўнамоцтваў парламенту і ўраду без змен Канстытуцыі краіны. — Рэд.) — пустая гульня. Тыя, хто супраць яго пратэстуюць, не вераць ні адзінаму яго слову. Патрабаванне адно — сыход Лукашкі, выказала сваё меркаванне "Обозреватель" палітолаг Наталля Васілевіч.

— Але ў той жа час тэрор — дарагое задавальненне, і рэсурсы хутка заканчваюцца. Каб застацца ва ўладзе, патрэбныя грошы. Калі перакідваць іх з "падкормлівання" пакуль яшчэ лаяльных груп на сілавікоў, то база лаяльных груп будзе таксама скарачацца, а пратэсты яшчэ больш узрастаць. Трэба будзе яшчэ больш рэсурсаў, каб іх стрымліваць, а вось адкуль іх браць — невядома. Калі ж падкормліваць карнікаў, тыя могуць і "палацавы пераварот" зладзіць. Лукашка апошнія месяцы сам заганяе сябе ў кут, — мяркуе палітолаг.

 


"Пачалася барацьба за выжыванне":
тры версіі тэлефонных зліваў ад адстаўнога палкоўніка КДБ Валерыя Косткі


Перамовы найбліжэйшага атачэння Лукашкі з'явіліся ў Сеціве не проста так.

Былы палкоўнік КДБ Валерый Костка пракаментаваў "Беларускаму партызану" злівы аўдыёзапісаў размоў найбліжэйшага атачэння Лукашкі:

— Злівы тэлефонных размоў найбліжэйшага атачэння Лукашкі з'явіліся не проста так. Існуюць тры асноўныя версіі.

Версія першая. Большасць нашых калегаў звярнула ўвагу, што злівы адбыліся напярэдадні візіту Лаўрушкі. Лукашка абяцаў Пуйлу "канстытуцыйную рэформу", каб супакоіць грамадства, аднак за тры з паловай месяцы яму не ўдалося выканаць абяцанне.

Таму перад прыездам Лаўрушкі выкідваюцца аўдыёзапісы — каб пазбавіць Лукашку ўсялякіх аргументаў у размове з пасланцам Пуйла: цяпер Крэмль будзе ўказваць — Лукашка будзе выконваць.

Другая версія таксама мае права на жыццё. Калі паглядзець на апошнія нарады з удзелам Лукашкі, то заўважаем, што Эйсмант сядзіць трэцяй злева ад Лукашкі, і толькі чацвёртым сядзіць старшыня КДБ!

Атрымліваецца, што прэс-сакратарка Лукашкі ў табелі аб рангах ужо вышэй за старшыню КДБ. Такое становішча рэчаў магло не спадабаецца беларускім спецслужбам: Эйсмант тэлефануе і Барсукову, і міністрам і дае ўказанні, прапануе "Масакру".

Яна ўжо адчувае сябе другім прэзідэнтам — таксама нелегітымным, але другім. Гэта магло выклікаць раздражненне і выклікаць гэты ўкід — як удар па Эйсмант.

Трэцяя версія: усё ідзе да свайго лагічнага заканчэння. Рана ці позна пачнуцца вялікія разборкі: хто вінаваты і хто чым займаўся. Тут прасочваецца тэндэнцыя ўсю віну ўскласці на Балабу, Карпянкова, Барсукова — падставіць канкурэнтаў сярод спецслужбаў.

Гэты зліў наносіць удар і па найбліжэйшаму колу Лукашкі, і па МУС. Як павукі ў банцы, спецслужбы пачалі барацьбу за выжыванне: кармавая база скончылася, пачынаюць жэрці адзін аднаго.

Вось тры асноўныя версіі: ФСБ, КДБ і ўнутраныя разборкі.

— Запісы дакладныя або ёсць падставы падазраваць фэйкі?

— Вядома, можна падазраваць і фэйкавы ўкід. Але пытанне ў тым, як падрабіць галасы, як падрабіць манеры бытавых стасункаў, узровень інтэлекту галоўных дзейных асоб?

Малаймаверна, што падробкай запісаў займаліся тэлеграм-каналы ці яшчэ хтосьці — яны далёкія ад унутранай кухні атачэння Лукашкі.

Дапусцім, гэта фэйкі. Адзін фэйк, другі фэйк — раз гэтым хтосьці займаецца, значыць, гэта робіцца з пэўнай мэтай. І сэнс палягае не ў тым, каб праславіць Наташу Эйсмант, гэта ўдары па ўсёй сістэме Лукашкі, або па структуры МУС — гэта мэтанакіраваная праца. І я думаю, што гэтым займаецца той, хто кантралюе ўсе тэлефонныя размовы.

Мы прыйшлі ўсе ж да высновы, што гэта не фэйк, а рэальнасць. Вось толькі хто за гэтым стаіць — з ходу адказаць не атрымаецца. Трэба праводзіць расследаванне, а ў нас ніякіх магчымасцяў правесці расследаванне няма.

Мы выказваем версіі, якія шляхам следства трэба альбо спраўджваць, альбо не.


"Хартыя’97%", 20 лістапада 2020 р.

 

 

Затрыманы адзін з лідараў стачкаму "Беларуськалія" Анатоль Бокун


Раніцай у Салігорску ў раёне крамы "Гурман" экіпаж ДАІ спыніў Анатоля Бокуна. Пасля чаго быў выкліканы нарад міліцыі для канваіравання ў РАУС.

 


Наталля Эйсмант удзельнічала ў налёце на ЖК "Мегаполіс"?


Карыстальнікі інтэрнэту звярнулі ўвагу, што жанчына, падобная на Наталлю Эйсмант, удзельнічала ў налёце на ЖК "Мегаполіс".

Учора ў сеціве апублікавалі запіс тэлефонных размоваў паміж, як мяркуецца, старшынёй Федэрацыі хакею Беларусі Дзмітрыем Баскавым і прэс-сакратаркай Лукашкі Наталляй Эйсмант. Два галасы, падобныя да галасоў Баскава і Эйсмант, абмяркоўваюць удзел у рэйдах па дварах, дзе яны  пад прыкрыццём сілавікоў зразаюць бчб-стужкі і замазваюць пратэставыя надпісы.

Пасля гэтага карыстальнікі інтэрнэту звярнулі ўвагу, што людзі падобныя на Баскава і Эйсмант былі заўважаныя на відэа Tut.by падчас скандальнага інцыдэнту ў ЖК "Мегаполіс".

Ноччу 19 кастрычніка ў ЖК "Мегаполіс" група агрэсіўных людзей зразалі стужкі. Калі гэта пабачылі мясцовыя жыхары, яны выйшлі на вуліцу, адбыўся канфлікт. Пасля гэтага ў "Мегаполіс" прыехалі звычайныя міліцыянты, амапаўцы, а таксама спецназ са зброяй.

 


СК адмовіўся распачынаць крымінальную справу за збіццё 16-рочнага школьніка


Мікіту Залатарова абвінавачваюць у тым, што 10 жніўня, збягаючы ад сілавікоў падчас разгону акцыі пратэсту ў Гомлі, ён нібыта кінуў бутэльку з гаручай сумессю ў бок міліцыянта. Хлопцу пагражае да 10 рокаў зняволення паводле ч. 3 арт. 339 ("зацятае хуліганства") КК.

Залатарова затрымалі дома 11 жніўня. З пастарунку яго забрала хуткая дапамога, ён трапіў у рэанімацыю. Сваякам Мікіта распавёў, што яго збівалі міліцыянты. Бацька напісаў заяву ў СК з патрабаваннем правесці праверку.

У СК прызналі, што ў дачыненні школьніка выкарыстоўвалася фізічная сіла: падчас затрымання яму заламалі рукі за спіну і надзелі кайданкі. А вось ніякага збіцця нібыта не было, сцвярджаюць у СК.

"У ходзе праверкі не атрымана дадзеных аб неправамерным ужыванні фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў працаўнікамі органаў унутраных справаў".

Таксама падлетку працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай да 4-х месяцаў.

 

У Менску міліцыянты затрымалі вулічных музыкаў


Раніцай на плошчы Якуба Коласа ў Менску міліцыянты затрымалі вулічных музыкаў, якія выступалі ў падземным пераходзе

— Калі я спусцілася, пачула толькі апошнія ўдары ў барабан — і ўсё, яны ўжо пакавалі свае інструменты. Міліцыя суправадзіла іх у бус. Прычыны я не чула, але гралі яны бяскрыўдныя песні. Яны гралі ў гэтым пераходзе пастаянна — 1-3 разы на тыдзень, — распавядае сведка.


"Белсат", 20 лістапада 2020 р.

 

 

У Горадне падпалілі машыну амапаўца


Як паведамляе Следчы камітэт, гарэў аўтамабіль, які належыць 41-рочнаму карніку АМАП. Побач з машынай выяўлены сляды гарэння і знойдзены прыкметы выбуху. Таксама пашкоджаныя тры аўтамабілі, якія стаялі побач.

Пачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 218 "Наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам" КК РБ.


"Наша Ніва", 20 лістапада 2020 р.

 


"Неравнодушные граждане", которые по ночам срезают бело-красно-белые ленты


"Неравнодушные граждане", которые по ночам срезают бело-красно-белые ленты, как следует из записей разговоров между Натальей Эйсмонт и Дмитрием Басковым, действуют под прикрытием карарелей высшего ранга: Караев, Шахраев, Кубраков, Барсуков. Но Ник обратил внимание на менее очевидных персонажей.

Павел и Жанетта — это вот эти ребята засветились ранее. Это экс-хоккеист Павел Волчек и его супруга Жанетта. Как называет их Басков в разговоре — "Волчки".

Далее дважды в разговоре фигурирует Аня. Сначала Наташа говорит о том, что она заберёт Аню, а затем, по словам Наташи, Аня предлагала в магазине купить стаканчики для "Массандры".

Что ж, встречайте: Анна Эйсмонт, спортивная ведущая "Беларусь 1" и сестра Ивана Эйсмонта, главы БГТРК. Та самая участница секс-эскорта Лукашки, которая обеспечила карьерный рост всему роду.

На этом видео наша героиня на отметке 5.16.

Также звучит в разговоре имя Ксюша. По сведениям Ника, это никто иная как Ксения Санкович. Бывшая гимнастка, которая любит собирать арбузы на фазенде Лукашки.

Кроме того, в разговоре звучит ещё два имени: Лена и Сергей. По ним источники Ника продолжают работать. Информация скоро появится.

Таким образом, из 11 человек из банды опознаны 7 человек:

Дмитрий Басков
Павел Волчек
Жанетта Волчек
Наталья Эйсмонт
Анна Эйсмонт
Дмитрий Шакута
Ксения Санкович

Вот этим персонажи пока остаются без фамилий:

Сергей (?)
Лена (?)

Ещё двое пока неизвестны. Но мы вас найдём. Готовьтесь.


"Ник и Майк", 20 лістапада 2020 р.

 

 

"Падзякуйце, што сына вярнулі цэлым і жывым".
Сям'ю затрыманага падлетка прызналі сацыяльна небяспечнаю


— Я ніколі ім не прабачу таго, што яны рабілі з маім Ромам, што выломлівалі яму пальцы, білі. Хто яны пасля такога здзеку з дзіцяці? Ці людзі?

Падлетка затрымалі за тое, што  ён проста сядзеў на лаўцы. Хлопца моцна збілі, сям’ю паставілі на ўлік, а маці (яна грамадзянка Масковіі) прыгразілі дэпартацыяй. А, і яшчэ міліцыянт забраў у 14-рочнага Ромы з кішэні 5 рублёў. Абсурд? Не, проста жыццё у Беларусі.

Дарогаю да аддзялення міліцыі 14-рочнага Рамана Белахвостава білі па галаве, выломлівалі пальцы.

 


Менская міліцыя даслала копію пратакола паводле арт. 23.34 КаАП
на імя і адрас чалавека, які памёр сем рокаў таму


— Гэта копія пратакола, там напісана, што Мельнікаў Аляксандр Яфімавіч 13 верасня ўзяў актыўны ўдзел у недазволеным мітынгу. Так клікалі майго бацьку, і ён сапраўды жыў па гэтым адрасе, — распавёў Антон Мельнікаў, сын нябожчыка. — Пратакол прыйшоў на адрас бацькоў, яго прачытала мама. Вельмі знервавалася, бо гэта не найлепшы спосаб памінаць блізкага чалавека.

У МУС сітуацыю патлумачылі "тэхнічнай памылкай".

 


Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову перавялі ў ІЧУ на Акрэсціна


Журналісткі "Белсату" былі затрыманыя 15 лістапада пасля стрыму з плошчы Пераменаў. Увесь тыдзень яны знаходзіліся ў ЦІП на Акрэсіцна. Учора стала вядома, што Кацярыне Андрэевай выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ёй абраная мера стрымання: арышт на 2 месяца.

Планавалася, што яшчэ ў пятніцу яе павязуць у СІЗА Жодзіна. Аднак замест гэтага ў ноч з 20 на 21 лістапада яе перавялі ў ІЧУ. Плануецца, што ў Жодзіна яе павязуць у панядзелак. Паводле сукамерніцы, якая сёння выйшла на свабоду, Кацярына трымаецца добра, не губляе аптымізму.

Таксама ў ІЧУ пераведзеная аператарка Дар'я Чульцова, але іх з Кацярынай пасадзілі ў розныя камеры.

 


У Новае Баравой зноў "госці"


У Новую Баравую зноў прыйшлі госці, якіх ніхто не запрашаў. Здымаюць сцяг. Спадзяемся, што хаця б венціль ад трубы з вадой пакінуць на месцы.

 


Украінскія ўлады не плануюць сустракацца

з цяперашнімі лідарамі беларускай апазіцыі


— Ціханоўская, Калеснікава і іншыя займаюць прамаскалёўскую пазіцыю па важных для нашай краіны пытаннях, што тычацца адэкватнай ацэнкі дзеянняў Расейскай Федэрацыі ва Украіне. У прыватнасці, Крыма. Мы не будзем з імі кантактаваць, — адзначыў у размове з украінскім выданнем ZN.ua высокапастаўлены прадстаўнік Офіса прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Крыніцы ZN.ua у Офісе прэзідэнта і Міністэрстве замежных справаў адзначаюць: улічваючы настроі цяперашніх лідэраў беларускай апазіцыі, у выпадку іх прыходу да ўлады яны будуць праводзіць у дачыненні Украіны палітыку, якая ў цэлым не будзе адрознівацца ад той, якую праводзіць Лукашка.

 


"За адзіную Беларусь" 21 895 рублёў


На правядзенне "патрыятычнай" акцыі "Аўтапрабег "За адзіную Беларусь" была запланаваная сума ў 21 895 рублёў. Крыніца фінансавання — бюджэтныя сродкі. Заказчык/арганізатар — "Менскканцэрт".

Саладуха заспяваў за 2000 р, Ланская, Алешка і Жанэт — за 1000 р, а Аўра — за 4000 р.

 

"Белсат", 21 лістапада 2020 р.

 


"Беларусь перажывае нябачны крызіс,
які можа завяршыцца грамадзянскай вайной"


21 лістапада Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч служыў Імшу ў віленскім касьцёле сьвятой Тэрэзы (пры Вострай Браме). На пачатку службы ён заклікаў маліцца за Беларусь, якая "перажывае нябачны грамадзка-палітычны крызіс, які працягваецца больш за тры месяцы, якому ня бачна канца, і які можа завяршыцца грамадзянскай вайной".

— Мы ведаем, што такое падзеленае грамадзтва, яно будзе зьнішчана, як кажа Езус Хрыстос. А мы хочам, каб наша Бацькаўшчына жыла і была шчасьлівай. Мы супраць гвалту, супраць няпраўды, супраць несправядлівасьці і ўсё гэта асуджаем. Але мусім зь любоўю ставіцца да кожнага чалавека, умець прабачаць тым, хто робіць зло. Гэта нялёгка, але трэба сузіраць крыж Езуса Хрыста, які сказаў: "Ойча, прабач ім, бо ня ведаюць, што робяць!", — зазначыў каталіцкі герарх.

Ён лічыць, што трэба прасіць у Бога ласкі, каб у грамадзтве панаваў галоўны закон — любові да Бога і бліжняга.

— Які б іншы быў сьвет і наша краіна, калі б мы жылі паводле гэтага закону. Мы розныя, але павінны быць адзінымі ў жаданьні шчасьця для нашай Бацькаўшчыны, — заклікаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Амаль тры месяцы ён жыве за мяжой, у Польшчы. Беларускія ўлады не пусьцілі яго на радзіму, прызнаўшы пашпарт несапраўдным. У Вільні для мітрапаліта была другая імша на роднай беларускай мове — першую ён адслужыў у Польшчы.

— Таму я вельмі рады, што нягледзячы на складаныя абставіны, вас сабралася тут нямала, — зьвярнуўся ён да вернікаў.

 

Некалькі дваровых чатаў Менску перайшлі пад кантроль невядомых


21 лістапада адразу некалькі менскіх дваровых чатаў зьмянілі сваю аватарку на укашысцкі сьцяг ці герб — у папярэдніх выпадках гэта служыла прыкметай, што чат перайшоў пад кантроль невядомых.  

Так, дваровы чат "Малінаўка 007" рэзка зьмяніў тэматыку (там зьявіліся рэпосты з праўладнага тэлеграм-каналу "Жоўтыя сьлівы") і фота на аватарцы — зараз там чырвона-зялёная ануча. Таксама яшчэ тры дваровыя чаты — "Малінаўка 1", "Малінаўка 8-9" і "Слабадзкая 111" — зьмянілі аватарку на аднолькавыя выявы лукашысцкага герба.


"Радыё Свабода", 21 лістапада 2020 р.

 


Аўтазакі з Менску едуць у бок Берасья


Верагодная прычына, чаму вязняў ізалятара ў Баранавічах сёння выпусцілі раней, чым мусілі, — "расчыстка" менскага ізалятара ў завулку Акрэсціна перад заўтрашнім маршам. Раніцай 21 лістапада менчукі заўважылі калону аўтазакаў, якая кіравалася да выезда з места ў бок Берасья.

 


"Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак!"


Людзі з банерамі "Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак!" перакрылі вуліцу ў Маладэчне.

 


Новыя "Белые халаты"


Тэлеграм-суполка беларускіх медыкаў "Белые халаты" заяўляе, што стваральнік канала нарэшце знаходзіцца ў бяспечным месцы. Але, паколькі канал дыскрэдытаваны паспяховай спробай узлому, яны заклікаюць усіх падпісвацца на свой новы канал — @belhalat_by.


"Эўрарадыё", 21 лістапада 2020 р.

 

 

Марш супраць фашызму


Пачалося. Аб 11:55 на ўваход і выхад зачыненыя станцыі метро "Плошча Леніна", "Кастрычніцкая", "Плошча Перамогі", "Плошча Якуба Коласа", "Няміга", "Купалаўская", усе станцыі трэцяй лініі. Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях.

Менск. Шмат бусаў ля Бангалору з боку вул. Арлоўскай.

У Менску па-ранейшаму ачэпленыя стэла і палац Незалежнасці. Вельмі шмат тэхнікі на вуліцы Сапёраў.

Нам пішуць: "Казлова 3, хуткая з людзьмі ў чорным, будзьце асцярожныя!"

У Менску людзі ідуць невялікімі маршамі. Міліцыянты ўжо затрымалі чалавека з асабліва небяспечным парасонам.

Не толькі метро, але і наземнўы транспарт. У Менску адмененыя прыпынкі грамадскага транспарту на праспекце Незалежнасці ад вуліцы Я. Купалы да Інстытуту Культуры ў абодвух напрамках.

Бабруйск. На плошчы Леніна, дзе знаходзіцца месцкая адміністрацыя, пад казырком будынку стаяць бэжавы аўтобус МАЗ, які звычайна выкарыстоўваюць для дастаўкі АМАПу. Пара міліцыянтаў і аўтазак, знаходзяцца на плошчы бліжэй да фантану.

Менская Каменная Горка выходзіць.

Горадня. Сённяшняя акцыя пройдзе ў іншым фармаце, каб пазбегнуць масавых затрыманняў. А 13:30 пратэстоўцы плануюць збірацца на прыпынках па сваіх раёнах ды сядаць у грамадскі транспарт, а ў 14:00 выйсці на бліжэйшым прыпынку, стаць у ланцуг салідарнасці і зноўку з'ехаць.

Берасце. На пешаходнай вуліцы Савецкай міліцыянтаў больш чым людзей.

З'явіліся новыя сведчанні пра адключэнне інтэрнэту ў Менску. Афіцыйнага пацверджання гэтага пакуль няма.

А вось так сёння гуляюць жыхары Бараўлянаў.

Менск, Усход. Людзі збіраюцца ля Нацыянальнай бібліятэкі. Некаторыя сталі ў карагод вакол ялінкі.

У Каменнай Горцы сабралася каля 250 пратэстоўцаў. Людзі чакаюць падыходу іншых калонаў.

Паведамляецца пра бусы з АМАПам каля "Рыгі" і станцыі метро "Пушкінская".

На Нямізе адбываецца дзіўная рэч: проста навідавоку, не хаваючыся, людзі са знешнасцю алказалежных бяздомнікаў п’юць гарэлку. 8 чалавек, потым да іх падышлі яшчэ 4. Іх не чапае міліцыя, яны проста стаяць і п’юць гарэлку.

Ва Уруччы сабраліся каля 2000 чалавек, людзі працягваюць падыходзіць. Да акцыі пад?ехаў сіні бус. Людзі крычаць у яго бок "Фашысты!", але ніхто не выходзіць.

Дзяржынск гуляе.

А1 паведамляе ў 13:00: "У адпаведнасці з распараджэннем упаўнаважаных дзяржаўных органаў 22 лістапада ў Менску зніжаная прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту. Выкананне дадзенага патрабавання вядзе да пагаршэння якасці сэрвісу перадачы дадзеных або часовай недаступнасці паслугі".

Менск. Ля метро Пушкінская сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек з нацыянальнай сімволікай. Таксама людзі нясуць кветкі да мемарыяла Тарайкоўскаму.

Карнікі разагналі калону ў Малінаўцы, якая рухалася ад цэнтру Мірнага. Людзі ўцяклі.

У Бараўлянах разагналі людзей.

Менск. Чытачы паведамляюць, што ў Менску каля ГЦ Green City бачна дым і чутно стрэлы/выбухі.

Ва Уруччы вялікая калона ўжо дасягнула каля 4000 чалавек. Да яе далучаюцца меншыя калоны з іншых раёнаў места. Людзі выйшлі на дарогу, але прапускаюць грамадскі транспарт.

Па вуліцы Куйбышава рухаюцца некалькі соцень пратэстоўцаў у бок Камароўскага рынку.

Закрытая станцыя метро "Каменная Горка".

У Каменнай Горцы застаюцца некалькі соцень чалавек. Карнікі пасля кропкавага хапуна і страляніны з'ехалі.

Вось як выглядае сітуацыя ў менскай Малінаўцы. Чытачы паведамляюць, што частка пратэстоўцаў выйшла на дарогу, скандуюць "Жыве Беларусь!".

Шматтысячная калона ва Уруччы, перакрыўшы рух на дарозе, рушыла ў бок цэнтру места. Побач з калонай машына ДАІ ды некалькі ціхароў.

Калона пратэстоўцаў колькасцю некалькі тысяч чалавек рухаецца па вуліцы Багдановіча. Людзі з нацыянальнай сімволікай скандуюць: "Жыве Беларусь!".

Калона каля 200 чалавек рухаецца па вуліцы Прытыцкага.

Бяроза. На традыцыйным нядзельным чаяванні на плошчы затрыманыя 3 чалавекі. Таксама вядома пра акцыі ў Ваўкавыску, Жодзіне, Дзяржынску, Заслаўі, Бараўлянах.

Менск. Калоне з Уручча каля Усясвяцкай царквы перакрылі рух сем бусаў з карнікамі. Людзі сышлі ў парк і цяпер гуляюць там.

У мікрараёне Паўднёвы Захад карнікі таксама ўжылі святлошумавыя гранаты супраць пратэстоўцаў. Але людзі, нягледзячы на выбухі, пайшлі на іх з узнятымі рукамі, выціснуўшы карнікаў у бусы.

АМАП не даў прайсці калоне, якая рухалася па вуліцы Багдановіча ў бок кавярні Белая вежа. Людзі павярнулі назад. Рух транспарту на вуліцы Багдановіча перакрыты.

Каля Уручча карнікі кропкава затрымліваюць людзей. Аўтазакаў, куды можна масава іх змяшчаць, пакуль няма. У сілавікоў у руках зброя. Калі аднаго хлопца затрымалі і дзяўчына прасіла яго не забіраць, карнік накіраваў на яе стрэльбу.

На вуліцы Альшэўскага недалёка ад скрыжавання з Глебкі былі чуваць стрэлы. Людзі скандуюць: "Забойцы!". Калона рушыла далей праз двары.

У 13:50 закрылі таксама станцыю метро "Пятроўшчына".

Менск. Хапун каля Каменнай Горкі і на вуліцы Веры Харужай.

Вядома ўжо пра два дзясяткі затрыманых. Сярод іх – лекар-раэніматолаг Зміцер Салошкін.


Галоўнае на гэты час:


У Беларусі праходзяць Маршы супраць фашызму: людзі не ідуць адной вялікай калонай, а збіраюцца меншымі ў сваіх раёнах.
У некалькіх месцах у Менску (Каменная Горка, Масюкоўшчына, Паўднёвы Захад) карнікі ўжылі святлошумавыя гранаты і стрэлы.
У Менску ўлады перакрылі 12 станцыяў метро і рух аўтобусаў па праспекце Незалежнасці.
Акцыі праходзяць таксама ў Бараўлянах, Заслаўі, Ваўкавыску, Дзяржынску, Бярозе, Жодзіне.

Чытачы паведамляюць пра затрыманні на вул. Прытыцкага ў Менску.

Калона з Уручча, якую спрабавалі разагнаць карнікі, зноў сабралася і рушыла далей.
Да калоны на Паўднёвым захадзе (Менск) далучыліся музыкі.

Каля Dana Mall вельмі шмат бусаў. Прывезлі нават калючы дрот. Незразумела навошта, бо людзі адсюль ужо сышлі.

Менск. Зараз ля метро "Пушкінская" хапун.

Атмасфера ў калоне ва Уруччы. Людзі скандуюць: "Глядзі ў вакно, а не тэлевізар".

Каля Уручча маці закрывае дзіця, якое спужалася сілавікоў. АМАПаўцы не даюць людзям хадзіць па сваім жа месце.

Жыхары Іўя выйшлі на марш. Да іх прыехалі міліцыянты.

У Менску калона спецтранспарту, у тым ліку 2 вадамёты, рухаецца па вул. Каліноўскага ў бок Лагойскага тракту.

Таксама вядома пра затрыманні на вул. Шаўчэнкі. Карнікі правяраюць аўтамабілі.

Карнікі са зброяй спрабуюць пужаць пратэстоўцаў на вул. Голубева (Менск). Людзі праганяюць карнікоў ды адбіваюць іншых пратэстоўцаў.
А тым часам у раёне МТЗ сабралася вялікая калона пратэстоўцаў. Перакрываецца рух транспарта.

Горадня. Ланцугі салідарнасці ў мікрараёнах Дзевятоўка, Паўднёвы і іншых. Па цэнтры места гуляюць жанчыны з бчб-парасонамі.

Лекара Змітра Салошкіна і ягонага сына Якуба, якіх затрымалі ў Каменнай Горцы, выпусцілі, склаўшы на іх пратаколы.

Уручча і Новая Баравая таксама маршрыюць!

У Пінску першыя затрыманні. Толькі што на пешаходнай вуліцы Леніна затрымалі трох чалавек. Адзін з іх Анатоль Ваткевіч, прозвішча другога — Дашкевіч. Трэці пакуль невядомы.

Менск. У дварах каля Каменнай горкі будуюць барыкады.

Карнікі ў чорным з дручкамі ходзяць па пад'ездах дамоў на вуліцы Багдановіча, шукаюць пратэстоўцаў.

Каля метро "Пушкінская" зноў пачаўся хапун.

Малінаўка. Жыхары заблакавалі АМАП, бусік не можа праехаць, карнікі злуюцца.

Затрыманых у Бярозе выпусцілі пасля высвятлення асобы, без складання пратаколаў у гэты раз.

Лагойск гуляе.

Менск. У раёне станцыі метро "Усход" кагосьці забрала "хуткая", побач стаіць бусік.

"Глядзіце ў вакно, а не ў тэлевізар!". Гэта скандуюць тысячы чалавек, якія ідуць у менскім мікрараёне Зялёны Луг.

Пінск. Стала вядома, што каля будынку пінскага ГАУС затрымалі некалькі чалавек, якія прыйшлі сустракаць людзей з ІЧУ. Прозвішча адной з затрыманых — Алена Галавач.

Менск. Каля метро "Каменная горка" чуваць стрэлы і выбухі.

Поўная зачыстка на Паўднёвым Захадзе каля "Берасця". Грузяць жанчын і людзей сталага веку.

Каля ГЦ "Трыа" ў Віцебску ўсё больш і больш карнікаў. Ужо 4 аўтобусы, адзін аўтазак, шмат мікрааўтобусаў і проста службовых машынаў карнікаў. У гэтай жа калоне стаіць хуткая, на пасажырскім крэсле якой сядзіць мужчына ў камуфляжы. Патрулі карнікаў стаяць каля кожнага ўваходу ў гандлёвы цэнтр.

Менск. Калону на пр. Дзяржынскага разагналі святлошумавымі гранатамі, але людзі сабраліся ізноў.

На перакрыжаванні праспекту Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага стаяць 2 аўтазакі, вадамёт і 6 вайсковых грузавікоў.

Сярод затрыманых сёння ў Менску — выкладчыца БДУІР Юлія Пашкоўская.

На гэты момант вядомыя імёны 92 затрыманых у Менску. Некаторых з іх ужо паспелі вызваліць.

Нагадаем, што тыдзень таму колькасць затрыманых на гэтую гадзіну была значна большая.

Менск. Падчас раённых маршаў 22 лістапада затрыманы Ілля Чарапко-Самахвалаў, актор, вакаліст гуртоў "Петля Пристрастия" і "Кассиопея".

Карнікі з’язджаюць ад Стэллы.

Нам пішуць, што ў Менску з боку вуліцы Някрасава выязджаюць бусікі з АМАПам. Яны кіруюцца ў бок вуліцы Багдановіча, магчыма ў бок універсаму "Рыга".

Ад 15:40 грамадскі транспарт ізноў спыняецца на праспекце Незалежнасці.

Людзі сабраліся на вул. Голубева і крычаць "Ухадзі!".

У Менску жанчына шпацыруе па месце з надпісам на спіне: "Рома, я выходжу".

А ва Уруччы карнікі ходзяць проста па дварах!

Мабільны аператар А1 паведаміў пра поўнае аднаўленне працы мабільнага інтэрнэту ў Менску.

Жыхары Паўднёвага Захаду адбілі дзяўчыну ў карнікаў. Супраць пратэстоўцаў ужылі спецсродкі, але яны ўсё адно не адступіліся.

Нам пішуць: "В 15:42 на Притыцкого 158-160 видел как 2 буса догнали лёгкой авто чёрного цвета, сзади ГАИ и синими маяками ехали, эти два буса зажали автомобиль, сразу разбили все окна, и вытянули автомобилиста".

Ля ГЦ "Магніт" сабралося шмат людзей, машыны сігналяць.

Іўе. Там сёння таксама збіраліся людзі, але не абышлося без вялікай колькасці супрацоўнікаў міліцыі.

Навіны з Бабруйску. Перадаюць, што там каля 20 чалавек сабраліся да 14-ай гадзіны на пл. Леніна і шпацыравалі да плошчы Перамогі, дзе запалілі лампадкі ў гонар загінулага Рамана Бандарэнкі.

Дэманстрацыя скончылася а 15:15. Тым часам, прэс-сакратарка МУС Вольга Чамадан[ава] сцвярджае, што анідзе, апроч Менску, не было шэсцяў. 

У Берасці зноў затрымалі 63-рочную Алену Гнаўк — разам з сынам. Яна ўжо была аштрафаваная, арыштаваная, з нядаўняга часу падазраваная ў крымінальнай справе. Ейны "зварот хрысціянкі" прызнавалі экстрэмісцкім.

Сярод затрыманых у Менску — Дзяніс Урбановіч. Менавіта так клічуць старшыню "Маладога фронту".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе пра 133 затрыманых па ўсёй Беларусі. 

Нам пішуць: "Курасовщина и Сеница два часа гуляла по всему району и разошлась перед самым носом слабовиков. Вместе мы сила".

Ягор Камісараў накіраваны ў БХМД ў непрытомным стане з раёна Нацыянальнай бібліятэкі.

Затрыманы таксама музыка Цімур Рэйзіс. Мультыінструменталіст, удзельнік гурта "Аддис-Абеба" і іншых праектаў.

Затрыманне ў Менску, узброеныя сілавікі цягнуць мужчыну ў бус. Жанчыны побач крычаць на сілавікоў, а тыя пагражаюць: "Завалю".

Менская міліцыя пацвердзіла ўжыванне спецсродкаў на сённяшнім маршы.

— Пры затрыманні асобаў, якія парушалі грамадскі парадак і супраціўляліся супрацоўнікам міліцыі, ужылі спецсродкі, — заявіла прэс-сакратар МУС Вольга Чамадан.

Таксама паводле Чамадана, колькасць удзельнікаў пратэстаў змяншаецца, а ў іншых местах, апроч Менску, людзі ўвогуле не выходзілі на вуліцу.


Галоўнае на гэты час:


Па ўсёй Беларусі праходзіць Марш супраць фашызму. Гэтым разам людзі выходзяць дварамі.
Вядома пра 133 затрыманні. Гэта значна меней, чым у мінулую нядзелю.
У Менску ізноў пачаў працаваць мабільны інтэрнэт, адкрылі станцыі метро, па праспекце Незалежнасці пачаў ездзіць грамадскі транспарт.
Пры затрыманні ў Менску ўжывалі спецсродкі.

Паводле звестк валанцёраў, сёння ў Менску затрымалі 200 чалавек.

Перадаюць, што ў Віцебску, на жаль, марш не адбыўся.

Большая частка міліцыі паехала ў бок цэнтру места. Кал ГЦ "Трыа" і МТС пакінулі па аўтобусе і некалькі машынаў.

Пад будынкам пінскага ГАУС было затрымана 14 чалавек. Іх пратрымалі 3 гадзіны і пачалі выпускаць. Дакладна не вядома ці адпусцілі ўсіх.

На вуліцы Леніна былі затрымалі трох чалавек — Ваткевіча, Дашкевіча і Кабрынца. Не вядома, ці іх адпусцілі, ці пакінулі ў ІЧУ.

У Пінску адпусцілі ўсіх 18 затрыманых. Іх апытвалі па справе разбітага шкла машыны суддзі Свіціна. 

Але ж людзі лічаць, што іх затрымалі, каб не пусціць на традыцыйную прагулку па пешаходнай вуліцы Леніна.

Менск. Бусы з карнікамі едуць па сустрэчнай. Ім можна, а людзям піць гарбату ў сваім двары нельга.

 

Сёння затрымалі лекара-атарыналарынголага 11 ГКШ Валерыя Раткевіча. Зараз ён знаходзіцца на Акрэсціна.

Добрыя навіны з Горадні! Тры з чатырох затрыманых сёння ўжо на свабодзе. На іх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП РБ.

Жыхары Віцебску сёння не змаглі сабрацца ўдзень, таму вырашылі сабрацца асобна ўвечары. Каля 50 чалавек і вялізны 25 метровы сцяг.

 


Свежая гісторыя наўпрост ад нашай чытачкі


"Здравствуйте! Сегодня 22-го ноября после хапуна на "ДанаМолл", когда автозаки и водомёты отъехали и вроде как всё успокоилось, зашла в национальную библиотеку. Через час, ближе к 16:00 собиралась выходить и с ужасом увидела, как вахта библиотеки пропускает ОМОН. Оказывается каратели неизвестно сколько по времени прочесывали библиотеку! Я увидела сначала одного, он уже выходил. Я начала громко высказываться и спрашивать у работников на пропуске: "Вы что уже ОМОН в библиотеку впускаете на нас?!". Мне ничего не ответили. Ну а через 10 мин, когда уже выходила из гардероба, увидела ещё двоих омоновцев в балаклавах. В состоянии шока от увиденного не сообразила включить камеру. Успела потом набрать родителей и сказала, что в библиотеке был ОМОН, но никого не забрали! На мои слова о том, что скоро к ним не придёт ни один читатель и почему они впускают тех, кто убивает нашых людей, от работников библиотеки я услышала только: "Начинается! Заканчивайте эту свою пропаганду!"


"Белсат", 22 лістападу 2020 р.

 

 

Беларусь супраць фашызму


2 лістапада ў Беларусі праходзіць "Марш супраць фашызму". Ён праходзіць у новым фармаце. І мы не зможам быць паўсюль.

Калі вы сталі сведкамі затрыманняў, незаконных дзеянняў сілавікоў ці, наадварот, знялі нешта прыгожае і натхняльняе — распавядзіце нам пра гэта! Напісаць нам можна праз @euroradio_minsk.

Калі ласка, дапамажыце нашым журналістам асвятляць гэтыя найважнейшыя падзеі ў нашай гісторыі!

Нагадваем: мы ніколі і нікому не адкрываем сваіх крыніц, калі яны самі гэтага не хочуць.

Менск. "Неабыякавыя грамадзяне" стаяць з чырвона-зялёнымі сцягамі і сустракаюць карнікоў і спецтэхніку, якая выязджае з вайсковай часткі ў ваенным мястэчку пад Уруччам.

У мікрараёне "Усход" супрацоўнікі МНС зразаюць мясцовую славутасць — пафарбаваную ў БЧБ-колеры мініяцюрную Эйфелеву вежу — і пілуюць яе на часткі. Радыкальная барацьба з "радыкалізацыяй"!

Да таго нехта два разы перафарбоўваў вежу ў колеры БЧБ-сцяга, а камунальнікі вярталі ёй звычайны шэры колер. На трэці раз прыйшлі карнікі, і вырашылі, што "красиво и достойно" гэта калі вежы ўвогуле не будзе.

Ва Уруччы сімвалу раёна — Змагару Змагарычу — вярнулі колеры БЧБ-сцяга. Да таго прыходзілі пралукашэнкаўскія вандалы і залівалі яго зялёнай фарбай.

Цяпер чакаем, калі прыйдуць МНСнікі і спілуюць і яго, як спілавалі Эйфелеву вежу ў мікрараёне "Усход"?

Калона характэрных бусікаў без нумароў побач са Студэнцкай вёскай на Паўднёвым захадзе. Тры сініх, два белых.

Заслаўе. Жыхары мястэчка выйшлі на марш пратэсту.

Менск. У 11:55 на ўваход і выхад зачыненыя станцыі метро "Плошча Леніна", "Кастрычніцкая", "Плошча Перамогі", "Плошча Якуба Коласа", "Няміга", "Купалаўская" і усе станцыі трэцяй лініі.

Першыя затрыманні пратэстоўцаў у месце.

Менсктранс вырашыў, што ён нічым не горшы за Менскі метрапалітэн, і адмяніў прыпынкі на праспекце Незалежнасці — ад вуліцы Янкі Купалы да Інстытута Культуры, абодвух напрамках.

Мабільны інтэрнэт у Менску цяпер сапраўды адключаны. Нашы чытачы паведамляюць, што ўжо хвілін пяць не працуе інтэрнэт у МТС, А1 і Life.

А вось нумар *5050, па якім вы можаце слухаць навіны ад @euroradio, працуе.

Па ўсім месце людзі збіраюцца ў невялікія калоны і ідуць па сваіх раёнах са сцягамі.

Бараўляны. Людзі выйшлі на пратэстны марш.

Менск. Людзі збіраюцца ў розных месцах горада. Пакуль што гэта невялікія калоны, якія стыхійна ўзнікаюць ва ўсіх раёнах Менска і Беларусі.

Супраць пратэстоўцаў, якія стаяць у раёне станцыі метро "Каменная горка" карнікі прымянілі спецсродкі. Мяркуючы па характары стрэла і выбухаў, гэта траўматычны пісталет "Аса" і петарды.

Людзі водзяць карагоды вакол елкі каля Нацыянальнай бібліятэцы.

У 13:20 на ўваход і выхад зачынена станцыя метро "Каменная Горка". Менавіта там карнікі пачалі прымяняць спецсродкі супраць мірных пратэстоўцаў.

Раён універсама "Брэст" на Паўднёвым Захадзе. Карнікі ўжо там.

Людзі невялікімі групамі ідуць дварамі і па невялікіх вуліцах, па дарозе збіраючыся ў калоны. Вось вам яшчэ некалькі відэа партызанскіх атрадаў.

Чытачы перадаюць, што ў Масюкоўшчыне былі чуваць стрэлы. Людзі скандуюць у бок сілавікоў: "Забойцы!". Бусік з'язджае ад групы пратэстоўцаў пад улюлюканне.

Беларускія пратэстоўцы прызвычаіліся да выбухаў і больш іх не баяцца. На Паўднёвым захадзе карнікі спрабуюць разагнаць людзей. Выкарыстоўваюць спецсродкі.

Але пратэстоўцы не толькі не разыходзяцца, але і крычаць: "Фашысты!" і "Пайшоў на х**!"

У 13:50 на ўваход і выхад зачыненая станцыя метро "Пятроўшчына". Мяркуючы па нашай інфармацыі, гэта не выпадкова: побач з ёю неўзабаве магло б апынуцца даволі шмат пратэстоўцаў.

Карнікі і спецтэхніка на вуліцы Максіма Танка. Але пратэстоўцаў там не бачна!

"Лукаш[эн]ка ў аўтазак!" і "Далучайся!" — з такімі лозунгамі людзі працягваюць збірацца ў месце.

Жорсткае затрыманне на вуліцы Багдановіча. Там цяпер арудуюць вось гэтыя карнікі без формы, у шлемах і бронекамізэльках (ГУБАЗіК — "Ju.K."). Учацвярох на аднаго.

Затрыманні ў раёне Каменнай Горкі. Чытачы перадаюць, што карнікі ломяцца нават у пад’езды.

Па звестках валанцёраў, затрыманы музыка Цімур Рэйзіс. Мультыінструменталіст, удзельнік гурта "Аддис-Абеба" і іншых цікавых праектаў.

Чытачы передаюць, што вялікая калона спецтэхнікі, у тым ліку вадамёт, з бусікамі і карнікамі едуць у бок Уручча, дзе сабралася вялікая колькасць людзей.

Жорсткае відэа. Карнікі ставяць пратэстоўцаў на калені, кідаюць на зямлю, настаўляюць на іх стрэльбы. Дзіцё на фоне крычыць: "Мама, мне страшна!"

У парку Паўлава карнікі выкарасталі супраць пратэстоўцаў спецсродкі. Мяркуючы па гуку — стралялі святлошумавым са стрэльбы ці з пісталета "Аса".

Карнікі і пратэстоўцы на вуліцы Голубева.

Шмат літар, але па справе. Вельмі цікавая сітуацыя ўтварылася ў Менску 22 лістапада. Пратэстоўцы вырашылі сабрацца ў асобныя калоны ў некалькіх пунктах. У кожны з гэтых пунктаў прыбыў АМАП з намерам зладзіць разгоны і хапуны. Але расклад сіл у сённяшнім супрацьстаянні аказаўся прынцыпова іншы, чым было апошнім часам, калі калонам з некалькіх тысяч пратэстоўцаў супрацьстаяў шэраг са ста-двухсот карнікаў.

Сёння 10-20 карнікоў апынаюцца сам-насам з калонай на 500-1000 чалавек. Вельмі часта ў такой сітуацыі яны вымушаныя адступіць, разумеючы, як мала іх — і як шмат пратэстоўцаў. Гэта важны псіхалагічны момант.

Пратэстоўцы ж у большасці сітуацый працягваюць паводзіць сябе абсалютна мірна. Яны не адказваюць агрэсіяй на петарды і стрэлы з траўматычнай зброі. А канфлікты паміж імі і карнікамі здараюцца збольшага толькі тады, калі карнікі спрабуюць некага затрымаць.

Яшчэ адна калона людзей. Па ўсім месце дзясяткі калон і груп пратэстоўцаў, якія ходзяць па сваім раёне або збіраюцца ў адным месцы. Сілавікі спрабуюць разганяць людзей у адным месцы, але ў гэты час яны збіраюцца ў іншым.

Хаатычнае затрыманне дваіх хлопцаў, якія стаялі, нікога не чапалі, ні ад кога не ўцякалі і да апошняга моманту не звярталі ўвагі на карнікаў.

Вось так людзі сёння збіраліся каля ўнівермага "Беларусь" і ішлі калонай па Партызанскім раёне.

Падчас раённых маршаў 22 лістапада затрыманы Ілля Чарапко-Самахвалаў, акцёр і музыка, вакаліст гуртоў "Петля Пристрастия" і "Кассиопея". Чатыры дні таму ў "Кассиопеи" выйшаў новы альбом — "По колено в любви".

Затрыманы вакаліст "Петли Пристрастия" і "Кассиопеи" Ілля Чарапко-Самахвалаў — у Партызанскім РУУС.

Сёння пратэстоўцы "захапілі" курган у Малінаўцы. Выглядала гэта крута.

З 15:40 грамадскі транспарт зноў спыняецца на прыпынках на праспекце Незалежнасці.

Гэта бадай што самая вялікая калона, якую сёння бачыла ў менскіх раёнах. Яна ідзе па Уруччы, скандуючы "Трыбунал!".


Слухачы паведамляюць, што мабільны інтэрнэт працуе без абмежаванняў. Сёння сталіца жыла без яго блізу трох гадзінаў.

Чытач даслаў відэа з калонай на вуліцы Максіма Танка. Менавіта для яе разгону ўдзень 22 лістапада ў той раён сагналі шмат карнікаў і спецтэхнікі.

У 16:10 усе станцыі метро адкрытыя для пасажыраў. Метрапалітэн працуе ў штатным рэжыме.

22 лістапада 10 станцый метро закрываліся ў цэнтры Менска, і яшчэ дзве — на ўскрайках места, там, дзе збіраліся пратэстоўцы. Яны не працавалі блізу 4 гадзінаў.

Жанчына на прыпынку ў Каменнай горцы скрытыкавала вулічныя пратэсты, а пратэстоўцаў назвала бязмозглым і тупым статкам авечак, якім кіруюць. Па нейкім дзіўным супадзенні, у руках жанчыны — пакет з гербам антытэрарэстычнага падраздзялення КДБ Беларусі "Альфа".

Пратэстоўцы, якія сабраліся каля "Магніта" на Паўднёвым Захадзе, адбіваюць у сілавікоў дзяўчыну, нягледзячы на стрэлы.

Берасце. Невялікая калона пратэстоўцаў 22 лістапада прайшла па вуліцах у раёне Кавалёва.

Менск. Ва Уруччы вайскоўцы ганяліся за пратэстоўцамі па лесе. Затрымалі мінімум дваіх.

Разам з Іллёй Чарапко-Самахвалавым затрыманы Яўген Юнаў — легенда беларускага рэкламнага рынку, крэатыўны дырэктар Primary/JWT.

Яшчэ адно відэа з вуліцы Голубева. У нейкі момант людзі выстраіліся перад карнікамі з паднятымі рукамі. Тыя не ведалі, што рабіць, і ў выніку пагрузіліся ў бусікі і з'ехалі.

Вадамёт і тэнтаваныя грузавікі карнікоў заўважаныя на выездзе з Менска. Найхутчэй, яны вяртаюцца ў месцы распалажэння.

У спісах затрыманых, якія складаюць валанцёры, па стане на 19:00 — больш за 300 прозвішчаў. У спісах праваабаронцаў з "Вясны" — 260 чалавек. У іх ліку музыкі Цімур Рэйзіс і Ілля Чарапко-Самахвалаў, рэкламіст Яўген Юнаў.

 


Сёння дзень нараджэння Вольгі Хіжынковай


Сваё 34-рочча Міс Беларусь-2008 сустрэне ў ізалятары на Акрэсціна.

Вольга актыўны ўдзельнік акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 року. 15 верасня была звольненая з Нацыянальнай школы прыгажосці з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі. 8 лістапада ёй прысудзілі 27 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Мастачка Аня Радзько намалявала партрэт Вольгі Хіжынковай ў гонар яе дня нараджэння.


"Эўрарадыё", 22 лістападу 2020 р.

 


Карнікі ў Лебядзіным


Лебядзіны, Менск: карнікі, заматаныя ў чорнае да вачэй, правялі рэйд унутр мікрараёна, хапалі мужчын. На іх адрас гучалі праклёны, жанчыны плакалі.

 


Больш 300 затрыманых


Ужо вядомыя імёны больш 300 затрыманых сёння дэманстрантаў. 

З менскіх РУУСаў хуткія дапамогі забралі як мінімум 4 чалавекі, паведамляюць валанцёры.

 


Агульная лічба затрыманых за час пратэстаў перасягнула 30 тысяч чалавек


Па стане на вечар учорашняга дня іх было 29 940. Па стане на 17:33 нядзелі праваабаронцам-вясноўцам былі вядомыя імёны 179 затрыманых сёння, што разам складае 30 119 чалавек. Агульная лічба затрыманых сёння, па ацэнках нашых журналістаў, складае каля 400 чалавек.

 

 

"Гаварылі паміж сабой, што ад мяне трэба пазбавіцца".
Менчука забралі на пратэстах і непрытомным перадалі хуткай


Падчас сённяшніх акцый у Менску сведкі паведамілі валанцёрам, што ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі хуткая забрала непрытомнага чалавека. Стала вядома імя — Ягор Камісараў. 

У спісах затрыманых яго не было. 

А потым аказалася, што Ягор ужо дома. Ён расказаў, як усё было. 

Мужчына працуе аддзелачнікам. 

— Мяне затрымлівалі на Лагойскім тракце, фактычна побач з маім домам. Я з жонкай вяртаўся з крамы, пакет з прадуктамі несла яна. Чаму яна? Бо я нядаўна перанёс аперацыю на сэрцы, вось чаму (Ягор прадэманстраваў нам фота адпаведнага шнару на грудзях — "Н.Н."). 

Тут мы ўбачылі, як людзі ў аліўкавым б'юць хлопца. Я спыніўся, кажу, што ж вы робіце? Вас шмат, а ён адзін, не біце яго. Пачуўшы гэта, яны кінуліся на мяне, пачалі біць, завалаклі ў бус. 

Я казаў, каб не білі, бо ў мяне толькі што была аперацыя на сэрцы. Але як я зразумеў, гаварыць з імі бессэнсоўна. Шмат непрыемных словаў пачуў у свой бок. Атрымаў шмат удараў па розных частках цела, у тым ліку па галаве.

Потым я з імі катаўся ў бусіку па розных раёнах места, паўтараў пра сэрца. Мне станавілася рэальна вельмі кепска, я страчваў прытомнасць на кароткі час і прыходзіў у сябе. 

Тут яны паміж сабой ужо пачалі гаварыць, што "ад яго трэба пазбавіцца". 

Ну і я зноў пачаў падаць кудысьці ў сябе, мы ў гэты час былі ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі. Прыйшоў у прытомнасць я ўжо ў машыне медыкаў, людзей у аліўкавым побач не было. Мяне адвезлі ў лякарню на Курасоўшчыне. 

Медыкі нават не задавалі пытанняў, чаму я пабіты, па-мойму, яны і так усё разумеюць. 

Правялі абследаванне, выявілася, што ў дадатак да візуальна бачных пабояў яшчэ чэрапна-мазгавая траўма, але ад шпіталізацыі я адмовіўся, — расказаў Ягор.


"Наша Ніва", 22 лістападу 2020 р.

 

 

Тысячы выйшлі на лякальныя маршы "супраць фашызму".
Галоўнае


У Менску пятнаццатую нядзелю запар прайшоў пратэставы марш супраць улады Лукашкі. Сёньняшні "Марш супраць фашызму", у адрозьненьне ад папярэдніх акцый пратэсту, ня меў супольнай кропкі збору — лякальныя шэсьці праходзілі адначасова ў розных раёнах Менску.


Кароткі аналіз


— Такі фармат стварае больш цяжкасьцяў для амапаўцаў. Ім трэба ўвесь час перамяшчацца, шукаць месца збору людзей, якія хутка мяняюць месцы дысьлякацыі. У выніку гэтага затрыманых аказалася менш, чым звычайна, — аналізуе палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч. — Але ёсьць і мінусы. Цяжка падлічыць, колькі насамрэч людзей выйшла на марш. Не ўсе змаглі знайсьці сваю калёну. Няма адчуваньня агульнай еднасьці, уражаньня, што "сваіх" шмат, што яны — большасьць.


Што адбывалася ў Менску


Ад 12:00 у шматлікіх дварах розных местаў пачалі зьбірацца пратэстоўцы, якія злучаліся ў "раённыя" калёны — дзе па дзясятку чалавек, дзе па некалькі тысяч.

Менскія ўлады перакрылі ня толькі шматлікія станцыі мэтро, але і рух грамадзкага транспарту на праспэкце Незалежнасьці. Карнікі хаатычна перакрывалі дарогі ў раёнах пратэстаў. Мабільны інтэрнэт адключалі на 4 гадзіны.

Карнікі дзейнічалі хаатычна і жорстка, спачатку чынілі толькі адзінкавыя затрыманьні, пасьля сталі нападаць на калёны дэманстрантаў больш актыўна.

Часьцей за ранейшыя акцыі карнікі ўжывалі спэцсродкі супраць мірных пратэстоўцаў — пераважна "покаўкі", слабейшыя за сьвятлашумавыя гранаты.

Падобныя выпадкі былі зафіксаваныя ў раёне мэтро "Каменная горка", у мікрараёне Малінаўка і на праспэкце Дзяржынскага ў Менску, стрэлы чулі ў Масюкоўшчыне.

У МУС Беларусі пацьвердзілі прымяненьне спэцсродкаў у Менску. "Супрацоўнікі міліцыі (карнікі — "Ju.K.") неаднаразова папярэджвалі аб незаконнасьці ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах і нагадвалі аб выкананьні Правіл дарожнага руху", — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Відэа з розных раёнаў зафіксавалі, як часта людзі не разьбягаліся перад узброенымі карнікамі, а, узьняўшы рукі дагары, ішлі на іх, прымушаючы адступаць. А пасьля разгонаў зноў зьбіраліся ў калёны і працягвалі шэсьце. Не аднойчы дэманстранты адбівалі паплечнікаў у карнікоў.

Праваабаронцам "Вясны" вядомыя імёны больш як 310 затрыманых — значна менш, чым на ранейшых нядзельных акцыях.

Сярод затрыманых у сталіцы — доктар-рэаніматоляг Зьміцер Салошкін зь непаўналетнім сынам (адпусьцілі пасьля складаньня пратаколу), саліст гурта "Петля Пристрастия" Ільля Чарапко-Самахвалаў, мультыінструмэнталіст гурта "Аддис-Абеба" Цімур Рэйзіс, урач-тэрапеўт 26-й менскай паліклінікі Глеб Лявоненка і 83-рочны жыхар Заслаўля Максім Радзін.

Прыхільнікі перамен цягам 106 дзён працягваюць патрабаваць адстаўкі Лукашкі і правядзеньня новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама адказнасьці за зьбіваньне і катаваньне мірных дэманстрантаў.

Валянтэры: пасьля разгону дэманстрацый у Менску шпіталізавалі 6 чалавек
Тэлеграм-канал spiski_okrestina апублікаваў зьвесткі пра шпіталізаваных пасьля разгону шэсьцяў удзельнікаў акцый пратэсту ў Менску, пры якім карнікі выкарыстоўвалі спэцсродкі.

У сьпісе чатыры чалавекі:

Ягор Камісараў шпіталізаваны ў Лякарню хуткай дапамогі. Была інфарамцыя, што ён быў у непрытомнеым стане.
Пятро Жогаль і Ўладзімер Сідорын быў вывезены на машыне хуткай дапамогі з Першамайскага РУУС Менска.
Мікалая Цяцеркіна шпіталізавалі ў Лякарню хуткай дапамогі з Кастрычніцкага РУУС.Тупчын А.Л. з Фрунзенскага РУУС.
Дзяўчыну (прозьвішча невядомае) з Партызанскага РУУС.

22 лістапада зьявілася відэа з Савецкага РУУС Менску, куды карнікі прывезьлі грамадзян, затрыманых на 15-м нядзельным маршы супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту.
На відэа невядомы ў цывільным цягне затрыманага грамадзяніна з будынку, пры гэтым іншых людзей ужо паставілі да сьценкі і прымусілі трымаць рукі ўгору.

Цягам апошніх месяцаў было шмат заяваў пра катаваньні ў РУУС і турмах. У Сьлеччы камітэт было пададзена больш за 2000 скаргаў на катаваньні. Некалькі людзей загінулі. Ніводнай крымінальнай справы па гэтых фактах не заведзена.

Пасьля затрыманьня ў Цэнтральным РУУС Менска памёр зьбіты актывіст Раман Бандарэнка, якога невядомыя ў цывільным выкралі ля ягонага дому на "плошчы Перамен" у Менску.

Крымінальнай справы па факце гэтага забойства таксама няма, затое завялі справу на лекара і журналіста, якія апублікавалі зьвесткі пра стан пабітага актывіста.

 


"Марш супраць фашызму", новы фармат пратэстаў у Менску, звыш 320 затрыманых.
Найважнейшае за 22 лістапада


У Менску "Марш супраць фашызму", у адрозьненьне ад папярэдніх акцый пратэсту, ня меў супольнага пункту збору — лякальныя шэсьці праходзілі адначасова ў розных раёнах Менску.

Звыш 320 затрыманых на акцыях пратэсту ў Беларусі 22 лістапада.

Валянтэры: пасьля разгону дэманстрацый у Менску 6 чалавек шпіталізавалі.

Гарадзенцы падтрымалі новы фармат пратэсту для краіны. Яны зьбіраліся ў сваіх раёнах каля дарог на прыпынках зь бел-чырвона-белымі сьцягамі або хадзілі па сваім раёне маршам, рабілі фота, пасьля разыходзіліся.

Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін сёньня падчас набажэнства ў саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта пракляў Лукашку і адлучыў яго ад царквы.


"Радыё Свабода", 22 лістапада 2020 р.

 

 

Некалькі тысяч пэнсіянэраў выйшлі на "Марш мудрасьці" ў Менску,
карнікі заблякавалі ім шлях на 


Каля трох тысяч людзей сталага веку восьмы раз сабраліся ў цэнтры Менску на марш пратэсту супраць гвалту і беззаконьня. Маршрут плянавалі ранейшы — ад плошчы Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа, але ўдзельнікам маршу не далі яго прайсьці да канца.

Пасьля таго як людзі прамінулі Кастрычніцкую плошчу, спачатку ля вуліцы Янкі Купалы, а потым ля Опэры АМАП блякаваў і расьсякаў калёну пэнсіянэраў. Тады людзі пайшлі вуліцамі Янкі Купалы, Багдановіча, Аляізы Пашкевіч, Чычэрына.

Карнікі прынцыпова не пускалі людзей на праспэкт Незалежнасьці. Сьведкі бачылі затрыманьні трох чалавек. Жанчыны скардзіліся, што карнікі ў чорным штурхалі іх на асфальт.

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядома, што сярод затрыманых — 58-рочны Алег Гжыбоўскі і 72-рочная Валянціна Няхай.

13:45. Менскае мэтро зачыніла выхады з станцыі на плошчы Незалежнасьці, дзе зьбіраюцца пэнсіянэры.

На ўваход і выхад зачынены другі вэстыбюль станцыі мэтро "Плошча Леніна" (уваход з боку плошчы Незалежнасьці). Пра гэта паведаміў менскі мэтрапалітэн. Цягнікі спыняюцца на гэтай станцыі.

13:50. Аўтазакі накіраваліся на плошчу Незалежнасьці.

13:55. Уезд на плошчу Незалежнасьці перакрыты з боку вуліцы Бабруйскай.

14:05. Сабраліся некалькі соцень пэнсіянэраў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і парасонамі, а таксама плякатамі.

Калёна рушыла праспэктам Незалежнасьці, людзі скандуюць "Фашысты!" мікрааўтобусам, якія іх суправаджаюць уздоўж праспэкту. Карнікі не замінаюць руху.

14:10. Калёна павольна рухаецца, каля будынку КДБ людзі гукаюць: "Трыбунал!", "Свабоду палітвязьням!", "Забойцы!".

14:16. Пэнсіянэры спыніліся ля будынку КДБ і крычаць у вокны: "Я выходжу!", "Рома — наш герой!", "Трыбунал!".

14:20. Людзі далучаюцца да маршу. У калёне ўжо каля тысячы чалавек.

14:26. Слухачы "Эўрарадыё" паведамілі пра затрыманьне на праспэкце Незалежнасьці, насупраць будынку КДБ.

14:40. Атмасфэра на маршы пэнсіянэраў эмацыйная, людзі шмат скандуюць.

14:42. ДАІ перакрыла праспэкт Незалежнасьці каля Кастрычніцкай плошчы.

14:50. Марш на Кастрычніцкай плошчы. Ля Палацу культуры прафсаюзаў людзі выгукаюць: "Свабоду прафсаюзам!".

14:55. Шмат карнікаў суправаджаюць марш пэнсіянэраў.

14:55. Карнікі перакрылі ходнікі праспэкту Незалежнасьці ля скрыжаваньня з вуліцай Янкі Купалы. Людзі гукаюць ім: "Пайшоў вон, ты і твой амон!". Людзі павярнулі на вуліцу Янкі Купалы.

15:00. Марш рухаецца вуліцай Янкі Купалы. Карнікі перакрылі праспэкт Незалежнасьці і ходнікі. Каля цырку яны перакрылі дарогу аўтобусамі. Калі пэнсіянэры пачалі пераходзіць дарогу, пачалася штурханіна паміж імі і карнікамі.

Людзі крычаць міліцыянтам "Забойцы!", "Як вы можаце!", "Пайшоў вон, ты і твой амон!".

15:10. Галава калёны дайшла амаль да Опэрнага тэатру, хвост яшчэ на праспэкце. Карнікі не даюць пэнсіянэрам вярнуцца на праспэкт Незалежнасьці.

15:20. Адзінай калёны пэнсіянэраў фактычна няма, частка людзей стаіць на ходніках вуліцы Янкі Купалы, частка ў сквэрах. Некаторыя разыходзяцца, напалоханыя карнікамі. Аўтазак і 7 аўтобусаў з карнікамі стаяць уздоўж вуліцы.

15:25. Частка людзей спынілася на пляцоўцы каля Опэрнага тэатру, яны водзяць карагод і пяюць.

15:30. Частка людзей пайшла да помніка Багдановічу, частка разышлася. Жанчыны расказваюць, што карнікі ў чорным штурхалі іх на асфальт і яны падалі.

15:35. Некалькі соцень чалавек прадоўжылі марш вуліцай Багдановіча. Ім сыгналяць машыны. АМАП у бусах і аўтазак едуць за імі.

15:40. Некалькі соцень чалавек адразу за Опэрным тэатрам павярнулі на вуліцу Аляізы Пашкевіч, ідуць у кірунку Міністэрства абароны. Карнікі пабеглі перакрываць ім дарогу. Па дарозе людзі крычалі вайсковым, якія ім трапляліся, чаму яны не бароняць людзей.

15:42. Пасьля невялікай сутычкі з АМАПам пэнсіянэры пайшлі далей вуліцай Аляізы Пашкевіч. Як паведамляе Tut.by, аднаго з удзельнікаў маршу пэнсіянэраў зь вялікім сьцягам схапілі на плошчы Перамогі, "зацягнулі ў бус". Але жанчын, якія яго баранілі, затрымліваць ня сталі.

15:50. Большасьць удзельнікаў маршу разышлася пад ціскам карнікаў, чалавек 200 рухаюцца вуліцай Чычэрына ў кірунку праспэкту Незалежнасьці. За імі едуць мінібусы і аўтазак.

16:00. Карнкі заціснулі людзей ў раёне Опэрнага тэатру, не давалі ім сабрацца ў калёну і рушыць. Большасьць людзей пад ціскам АМАПу разышлася, некаторыя яшчэ гуляюць прылеглымі вуліцамі і набярэжнай Сьвіслачы.

16:20. Некаторыя ўдзельнікі маршу ўсё ж дабраліся да плошчы Якуба Коласа. Уезд на праспэкт Незалежнасьці ў раёне плошчы Якуба Коласа перакрыты, паведамляе Onliner.

 


Марш пэнсіянэраў у Горадні


У Горадні два дзясяткі пэнсіянэраў ідуць маршам па цэнтры места пад бел-чырвона-белымі парасонамі. За імі ідуць міліцыянты ў форме.

 


Удзельнік Алімпіяды скочыў у ваду, каб унікнуць затрыманьня сілавікамі ў Менску


У інтэрнэце 22 лістапада ў эфіры БТ зьявілася відэа, на якім мокры мужчына кажа, што ён, уцякаючы ад сілавікоў, скочыў у канал за Нацыянальнай бібліятэкай, каб унікнуць гвалту. Аднак у выніку міліцыянты яго дасталі і запісалі ролік.

Гэта быў вядомы беларускі лёгкаатлет-мнагаборац Мікалай Шубянок. Ён выступаў за зборную Беларусі ў лёгкай атлетыцы ў 2004–2013 роках, чэмпіён Унівэрсіяды ў Бялградзе, трохразовы здабыўца Кубку Эўропы ў камандным заліку, удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў у Пэкіне. Майстар спорту Рэспублікі Беларусі міжнароднай клясы.

— Са мной усё добра, дзякуй. Атрымаў па сьпіне і галаве ад АМАПу — ад якога ўцёк, а другі бус высадзіў, хутчэй за ўсё, моладзь [з часткі] 3214, якія на сьвежака мяне даганялі. Я вырашыў скакаць у вадаём за бібліятэкай — гэта мяне выратавала, яны дасталі мяне з вады з прабітай галавой, я ўвесь дрыжэў, і, мабыць, пабаяўшыся, перадалі "хуткай", — сказаў Шубянок.

Пазьней Мікалаю прывезьлі сухое адзеньне ў лякарню, і ён зьехаў адтуль.

 


Пасьля суду за акцыю памяці Бандарэнкі лідэр гурту "Стары Ольса"
зьехаў ва Ўкраіну


Музыка Зьміцер Сасноўскі, лідэр гурту старажынай музыкі "Стары Ольса", зьехаў ва Ўкраіну. Пра гэта ён паведаміў у фэйсбуку.

"У Кіеве, у сяброў, у бясьпецы. Успаміны напішу. Дзякуй: Віктаравіч, мая сям’я, выратавальная сям’я, кансьпірацыйны дом, гараж, пацаны, Сандры з Познаня, Філу з Мінэапалісу, Антону з Тэхасу, пастару Рычарду, Панкевічу, Карыне і Жэні, палкоўніку. І яшчэ гары добрых людзяў! Жыве вечна! Мы пераможам!" — напісаў ён.

13 лістапада Зьмітра Сасноўскага затрымалі ў Клецку, дзе ён стаяў у "жывым ланцугу" памяці Рамана Бандарэнкі. Праз тры дні ён быў пакараны штрафам 810 рублёў.

 

 

Учора ў Менску затрымалі яшчэ адну выкладчыцу БДУІР


Паводле @peaceful_bsuir, старшую выкладчыцу катэдры інжынэрнай псыхалёгіі і эрганомікі БДУІР Юлію Пашкоўскую затрымалі побач з домам, калі гуляла з сабакам і зрабіла амапаўцам заўвагу, што дзеці баяцца адны хадзіць па вуліцы, калі ў двары бегаюць "касманаўты".

Агулам праваабаронцам "Вясны" цяпер вядомыя прозьвішчы 379 затрыманых учора ў Беларусі.

 


Адзін з дырэктараў EPAM на Акрэсьціна


Ва ўчорашніх сьпісах "Вясны" зьявіўся Ігар Аўсянік — Senior Director, Special Projects у EPAM Systems. Тое, што затрымалі менавіта дырэктара EPAM, dev.by пацьвердзіла ягоная жонка.

 


"Сядзелі і ўпэўнена абмяркоўвалі, што будзе, калі пераможам"


Музыка Павал Аракелян выйшаў на волю

— Паўсюль, ад самага пачатку і да канца, паўнавартасныя катаваньні. Антысанітарыя, адсутнасьць гігіены, туалетнай паперы, вады, чалавечага стаўленьня. Але ўсім, хто там знаходзіцца, усім людзям пляваць на гэта абсалютна.

Саксафаніст Павал Аракелян выйшаў на волю пасьля 15 дзён арышту і ў інтэрвію расказаў пра сваё затрыманьне і ўражаньні ад турэмных прыгодаў.

 


У Горадні марш пэнсіянэраў прайшоў пад чырвона-белымі парасонамі.
Нікога не затрымалі


Каля 30 пэнсіянэраў сабраліся ўдзень у парку Жылібэра, адтуль прайшлі ўздоўж усёй вуліцы Сацыялістычнай. Некаторыя ішлі з кавенькамі. Гукалі "Жыве Беларусь!". Усю дарогу іх суправаджалі 4 міліцыянты. Затрыманьняў не было відаць.

У сярэдзіне шэсьця побач з пэнсіянэрамі спыніўся аўтамабіль, адкуль выйшаў новы памочнік прэзыдэнта ў Гарадзенскай вобласьці Юры Караеў ("Карнік"), пачаў абурацца, чаго яны тут ходзяць, але потым зьехаў.

 


Марш пэнсіянэраў сёньня прайшоў у Лідзе


У ім узялі ўдзел каля 10 чалавек, якія прайшлі цэнтрам места ў суправаджэньні 3 міліцэйскіх бусаў.

 

 

У Беларусі зьявіліся 6 новых палітвязьняў. Агулам іх ужо 132


Сёньня праваабаронцы назвалі палітвязьнямі студэнтаў Глеба Фіцнера, Іллю Трахтэнбэрга, Марыю Каленік, Вікторыю Гранкоўскую, Анастасію Булыбенку, а таксама выкладчыцу БДУІР Вольгу Філатчанкаву.

 


На вучняў менскай гімназіі складаюць пратаколы за сьпевы ў перапынках —
"несанкцыянаванае мерапрыемства"


Дзеці сьпявалі на перапынках песьні з рэпэртуару Лявона Вольскага, гуртоў Ляпіс Трубяцкі, Brutto. Пасьля чарговага іхнага флэшмобу шматдзетны бацька Андрэй Асіпенка, дзеці якога таксама тут вучацца, прыйшоў у двор гімназіі з плякатам "Дзеці, вы неймаверныя!".

Хтосьці выклікаў міліцыю, Асіпенку затрымалі і пасадзілі на 15 дзён — за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. 30 кастрычніка 150 бацькоў прыйшлі да гімназіі і запатрабавалі ад дырэктара тлумачэньняў, чаму ў гімназію выклікаюць міліцыю, якая палохае дзяцей. А самі вучні пачалі выходзіць з чыстымі аркушамі паперы.

 


Блогеру і анархісту Міколу Дзядку выставілі абвінавачаньне
ў арганізацыі беспарадкаў


Зараз палітвязень знаходзіцца ў карантыннай камэры СІЗА № 1. Дзядка затрымалі 12 лістапада, пасьля затрыманьня яго білі і катавалі. Прэс-служба МУС апублікавала відэа, дзе пабіты блогер сябе агаварыў.

 

Краіны Балтыі ўзгаднілі салідарны санкцыйны сьпіс супраць уладаў Беларусі,
у яго ўвайшлі 156 імёнаў


Урады Літвы, Латвіі і Эстоніі ўзгаднілі салідарны санкцыйны сьпіс урадоўцаў Рэспублікі Беларусь, на якіх пашыраюцца абмежаваньні ў гэтых трох краінах.

Сьпіс апублікаваў афіцыйны ўрадавы весьнік на сайце Міністэрства замежных справаў Эстоніі. У яго ўвайшлі 156 чалавек.

У Эўразьвязе былі ўжо два раўнды ўхваленьня санкцыйных сьпісаў, абавязковых для ўсіх краінаў ЭЗ. Але паасобныя дзяржавы могуць прымаць і ўласныя санкцыйныя сьпісы, што і зрабілі краіны Балтыі.

Міністры ЭЗ дамовіліся аб трэцім пакеце эўрапейскіх санкцыяў супраць беларускіх уладаўІ сьпісы ЭЗ, і нацыянальныя сьпісы толькі базавыя і будуць папаўняцца як пэрсанальнымі, так і эканамічнымі санкцыямі цягам далейшага ўкладаньня сьпісаў з абгрунтаваньнямі.

"Радыё Свабода", 23 лістапада 2020 р.

 


У Жодзіне таксама прайшла акцыя пенсіянераў


Паведамляецца, што ў Жодзіна таксама прайшла акцыя пенсіянераў. Мясцовыя жыхары выйшлі на пратэст з бел-чырвона-белымі парасонамі.

 


Працаўнік МНПЗ далучыўся да нацыянальнага страйку


Кастусь Янкін стаў першым з працаўнікоў "Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода"), якія далучыліся да нацыянальнай стачкі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "МБК".

Ён запісаў яскравы відэазварот да беларусаў.


"Хартыя’97%", 23 лістапада 2020 р.

 

 

Чарговы фэйк лукашыстаў


Галоўны праўладны тэлеграм-канал разрэкламаваў петыцыю на Change.org (не мае ніякай юрыдычнай сілы) з прапановай прапісаць у Канстытуцыі забарону на выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга.

З дапамогай адміністратыўнага рэсурса гэта петыцыя, створаная экс-начальнікам галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны Беларусі, за чатыры дні набрала толькі каля 800 подпісаў.


"Наша Ніва", 23 лістапада 2020 р.

 

 

Затрымалі 437 чалавек


Па дадзеных валанцёраў, учора ў Менску затрымалі 437 чалавек.


"Белсат", 23 лістапада 2020 р.

 


Машына ДАІ, якая суправаджала "спецтэхніку", збіла дваіх пешаходаў


У Менску машына ДАІ, якая суправаджала "спецтэхніку", збіла дваіх пешаходаў, якія пераходзілі дарогу на зялёнае святло. Вінаватымі, вядома, зробяць пешаходаў: маўляў, яны мусілі ведаць, што, калі набліжаецца машына ДАІ з уключанымі маячкамі, пераходзіць дарогу нельга.

Але ёсць яшчэ адна вельмі важная дэталь.

Здарэнне адбылося ў 16:10, калі было яшчэ светла. "Экипаж оставался на месте ДТП до окончания необходимых мероприятий", — падкрэслівае тэлеграм-канал мінскай ДАІ. Але ў гэта складана паверыць, бо на здымках, падпісаных "Фото с места ДТП в момент оформления", глыбокі вечар.

 

Нечаканая праблема "Плошчы Перамен"


У жыхароў "Плошчы Перамен" намалявалася нечаканая праблема. Байцы, якія з мінулай нядзелі патрулююць двор, засцалі, прабачце, усе куты.

 


"Belarusian"


Сёлета складальнікі Оксфардскага слоўніка не змаглі выбраць слова року. 2020 рок быў, на іх думку, "беспрэцэдэнтным", і адно нейкае слова, на іх думку, не можа адлюстраваць яго сутнасць.

Таму было выбрана шмат "словаў року" — па 1-2 на кожны месяц. І адным са словаў жніўня стала "Belarusian" — "беларус", "беларускі".

 


"Працуем, браты": пра што перамаўляюцца "Дняпро-300" і "Агат"


Апублікаваны новы запіс перамоў паміж сілавікамі. Як мяркуецца, двое супрацоўнікаў унутраных войскаў перагаворваюцца падчас разгону мірных пратэстаў у Менску. Ён з'явіўся ў ТГ-канале @motolkohelp.

Пацвердзіць сапраўднасць запісу немагчыма. Можна толькі адзначыць рэгулярнасць, з якой апошнім часам падобныя перамовы трапляюць у прэсу. На мінулым тыдні былі апублікаваныя запісы тых, хто сочыць за сям'ёй Рамана Бандарэнкі, а таксама гутаркі людзей, па голасе падобных да старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава і прэс-сакратаркі Лукашкі Наталлі Эйсмант.

У двух новых файлах нехта з пазыўным "Дняпро-300" размаўляе з кімсьці, як мяркуецца, старшым па званні (ён не прадстаўляецца). "Еўрарадыё" расшыфроўвае змест запісаў.


"Усіх хай затрымліваюць, не*уй там стаяць"


Максімальная інфармацыя пра тых, хто размаўляе, — іх пазыўныя. Пры гэтым той, хто, як мяркуецца, з'яўляецца старшым, ніяк не прадстаўляецца. Хутчэй за ўсё, менавіта ён у наступным дыялогу дае ўказанне камандзе з пазыўным "Дняпро-300".

— "Дняпро-300", трэба абавязкова кагосьці затрымаць, на*уй. Прадумай так, каб былі, бл*, затрыманыя, бл*дзь, гэтыя "наглядчыкі", бл*дзь.

— Я "Дняпро-300", прыняў. Ужо аднаго ўзялі. Разам атрымліваецца [моцныя перашкоды, хутчэй за ўсё "...атрымліваецца дзесяць, трэба яшчэ". — "Еўрарадыё"].

— Я маю на ўвазе з тых, хто там стаіць, бл*дзь, гэтыя назіральнікі, на*уй.

— Прыняў-прыняў. 320, 302. [Перашкоды] Працуем, браты!

[…]

Мяркуючы па наступным урыўку перамоў, гаворка можа ісці пра работу ў ачапленні, якое не прапускае пратэстоўцаў да таго часу, пакуль іх не затрымаюць.

— Ты справа запускаў каго?

— Справа пайшоў 302... 301.

— [Перашкоды] Зверху хтосьці бяжыць насустрач?

— З тыльнага боку зайшлі. "Дняпро-300", я... "Дняпро-12", "Дняпро-300", зайшлі з тыльнага боку, бяруць.

— Усё, малайцы, хай працуюць. Усё, усіх хай затрымліваюць, не*уй там стаяць.

— 302, хутчэй-хутчэй. 301, 301, хутчэй-хутчэй. Бярэм, бярэм усіх.

Наступная размова ідзе асобным файлам. У ім ужо іншыя ўдзельнікі. Мяркуючы па змесце, адзін з удзельнікаў — той, хто можа прымаць рашэнні пра месцазнаходжанне вайсковых машын.

— "Агат", я 310-ы, прыём.

— На прыёме.

— Значыць, наша месца заняў жоўты аўтобус. Таму дазвольце, мы станем за медыцынскай машынкай. Каля прыбіральняў.

— Так, станавіцеся насупраць прыбіральняў проста.

— Зразумеў, выконваю.

 


З "Беларуськалія" звольнілі яшчэ 6 удзельнікаў забастоўкі


З "Беларуськалія" звольнілі яшчэ 6 удзельнікаў забастоўкі. Агульная колькасць звольненых у лістападзе "за прагулы" склала 55 чалавек. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал прадпрыемства. Ён заклікае "не паддавацца на правакацыі", бо "паход у стачкам" — гэта не часовае мерапрыемства, а рэальныя прагулы і звальненні". І 55 чалавек ужо "страцілі працу і сацыяльны пакет", а на іх месцы прыходзяць "кваліфікаваныя кадры".

У лістападзе амаль штодня па некалькі працаўнікаў "Беларуськалія" аб'яўлялі пра далучэнне да агульнанацыянальнага страйку. Каб спыніць гэты працэс, кіраўніцтва прадпрыемства пайшло на масавыя звальненні. 19 лістапада стала вядома, што звольнены "за прагулы" 49 страйкоўцаў.

 


У Берасці затрымалі групу "партызан": вялі "рэйкавую вайну", "вешалі" АМАП


У Брэсце міліцыя затрымала групу "партызан", якая складалася з некалькіх мужчын і жанчыны (іх узрост — ад 26 да 38 рокаў). Затрыманне АМАП правёў яшчэ 11 лістапада, але пра гэтую справу МУС распавёў толькі цяпер. "Партызан" падазраюць у вядзенні "рэйкавай вайны" — у акцыях сабатажу на чыгунцы ў Кобрынскім раёне ў канцы кастрычніка, у выніку чаго спыняўся рух цягнікоў, у разбіцці шкла ў акне апорнага пункту міліцыі, у падпале аўтамабільных шынаў на дарозе, у вывешанні на дрэвах і агароджы пуцеправода ў Брэсце пудзілаў з "цынічнымі" надпісамі "АМАП", "МЕНТ" і "Хлус". Адзін з затрыманых заявіў, што акцыі праводзіліся "з-за дзеянняў карнікаў у Менску".

Усе затрыманыя, якіх называюць удзельнікамі "злачыннай групоўкі", знаходзяцца пад вартай. Яны праходзяць падазраванымі па крымінальных справах, якія распачыналіся раней пасля праведзеных акцый.


"Эўрарадыё", 23 лістапада 2020 р.

 


Ну, что ж, всё-таки обосрались


В Беларуси начались очень активные поиски того, кто осмелился слить переговоры Баскова, Эйсмонт и Шакуты. Допрошены были все, кто мог быть причастным и у кого есть доступ. Допрос был с пристрастием, чтобы ни у кого не было желания солгать. Сошлись во мнении, что все фигуранты чисты.

Это подвержает информацию источников Ника, что слив — след маскалёвских спецслужб. Так сказать, артподготовка под скорый приезд Лаврушки.  Помнится, как-то Лукашка презентовал Мишустину эпичные переговоры Ника и Майка (которые родили целую кучу мемов и дали название даже этому каналу). Эйсмонт, Басков и Шакута — это маскалёвская ответочка от Петрова и Баширова, так сказать. Только вот в Дроздах не до смеха от того, что дело коснулось самого близкого окружения Лукашки. 

Этот слив заставил серьёзно переполошиться. Было много разговоров о том, что Беларусь сама производит секьюрные средства связи. Но все они разбились о банальную реальность. Как говорится, экономика должна быть экономной, а безопасность — безопасной. В данном случае вышло по-другому: аппаратура связи — маскалёвская, софт — оттуда же. Поэтому и безопасность такая, какая есть. Кажется, кому-то в "Научно-техническом центре КГБ" прилетит… Или уже?

Теперь Лаврушка едет к Лукашке не только с вопросами о невыполненных обещаниях (два месяца со времени встречи с Пуйлом в Сочи истекли, а никакого референдума по новой конституции не видать и близко), но и с чётким посылом: вы под колпаком у Мюллера. Маскалёвской стороне известно гораздо больше, чем весёлые выступления Лукашки о многовекторности по телевизору.

С этим связана и изменившаяся риторика по макалёвскому телевидению, например. Если раньше провластного псевдоаналитика Шпаковского звали и слушали, то сейчас с него просто смеются.

В общем, Масковия продолжает загонять хитрогожопого беларусского деятеля в угол. Обольщаться не стоит. Масковия точно думает только о себе, а не о беларусском народе. Но как ещё одна точка давления такой расклад подойдёт.


Telegram-канал "Ник и Майк", 23 лістапада 2020 р.

 

 

Пасля жорсткага збіцця ў ГАУС з Беларусі з'ехаў
геніяльны майстар музычных інструментаў


Заставацца ў Беларусі ён палічыў для сябе і сваёй сям'і небяспечным. Гісторыю Андрэя Шкледа распавядае media-polesye.by.

Імя геніяльнага майстра музычных інструментаў Андрэя Шклёды з Пінска вядома далёка за межамі Беларусі. У Андрэя не было спецыяльнай адукацыі, ён — самавук. Але вучыцца да яго тонкасцям рэдкага рамяства прыязджалі майстры з Масковіі, Украіны, краін Балтыі. На вырабленых ім інструментах сёння граюць беларускія і замежныя знакамітасці.

10 жніўня Андрэй быў жорстка збіты супрацоўнікамі карных структур. Спачатку на вуліцы Кірава ў Пінску, дзе яго разам з братам Раманам схапілі невядомыя і даставілі ў будынак Пінскага ГАУС. Затым гвалт працягваўся ў адным з кабінетаў, потым у памяшканні стралковага ціра. Андрэя збівалі, маральна прыніжалі, катавалі, заганяючы шпільку пад пазногаць. Патрабавалі прызнацца, што ў ноч з 9 на 10 жніўня знаходзіўся ў шэрагах пратэстоўцаў.

Андрэй палітыкай не цікавіўся, нават на выбары ніколі не хадзіў. Яго цікавасцю па жыцці была музыка, а галоўным багаццем — рукі і тонкі музычны слых. Як раз па іх і прыйшоўся асноўны ўдар кулакамі, дубінкамі і ботамі. Андрэя збівалі так, што галава была падобная на мяч, а рукі надоўга страцілі адчувальнасць. У перапынку паміж збіццём ён ляжаў у лужыне ўласнай крыві, прыціснуты да падлогі чужым ботам. А яшчэ быў страх за сваіх блізкіх. Каты ў пагонах праглядалі змесціва яго мабільнага тэлефона, фатаграфіі жонкі і сына і пагражалі прыехаць да яго ў Кудрычы і зладзіць расправу над сям'ёй.

У адзін міг зруйнаваліся мары аб шчаслівай сямейым жыцці ў палескай глыбінцы. Незадоўга да жнівеньскіх падзей Андрэй Шкледа вярнуўся з Польшчы. Купіў домік у вёсцы Кудрычы і перабраўся сюды разам з сям'ёй. Збіраўся аддаць сына ў бліжэйшую сельскую школу. У Кудрычы пацягнуліся журналісты вядучых беларускіх СМІ, каб распавесці аб вяртанні геніяльнага майстра, а музыкі — каб замовіць у яго інструмент.

Новае жыццё, толькі пачаўшыся, раптоўна абарвалася. Памятаючы пра пагрозы расправы, Андрэй доўгі час баяўся вяртацца дадому, жыў у брата і знаходзіўся ў стане дэпрэсіі.

На дапамогу геніяльнаму майстру прыйшла музычная супольнасць. Даведаўшыся аб тым, што з ім здарылася, музыканты арганізавалі Андрэю і яго брату Раману курс рэабілітацыі ў Чэхіі.

Як распавяла Медыя-Палессю іх сястра Вольга, пасля таго, што з Андрэем здарылася 10 жніўня ў Пінску, ён баіцца вяртацца ў Беларусь, дзе чалавека проста так могуць схапіць на вуліцы, даставіць у аддзяленне міліцыі і там збіваць. І мае намер застацца ў Чэхіі. Беларуская дыяспара там вельмі гасцінна прыняла сваіх землякоў. Дапамагае і маральна, і матэрыяльна. Клапоціцца пра іх і чэшскае дзяржава. Сёння браты вывучаюць чэшскую мову, плануюць знайсці сабе працу ў Чэхіі.

У пачатку лістапада да сваіх мужоў адправіліся і жонкі з дзецьмі. Сям'і ўз'ядналіся.


"Новы Час", 23 лістапада 2020 р.

 


Машыніст "Беларуськалія" далучыўся да стачкі


Машыніст "Беларуськалія" Аляксандр Клязовіч далучыўся да стачкі і а 1:30 адмовіўся падымацца на паверхню.

Каля 4:30 Аляксандра Клязовіча падняў на паверхню ваенізаваны горнавыратавальны атрад. Хуткая дапамога з ім выехала за тэрыторыю 4 рудаўпралення.

 


У Салігорску вартаўнік КДБ садовымі нажніцамі забіў
рабочага "Беларуськалія" пасля палітычнай спрэчкі


12 жніўня ў Салігорску, проста ля будынка КДБ, адбылося забойства. Ваенны пенсіянер Леанід Штайда, па версіі следства, нанёс удар нажніцамі ў шыю работніку "Беларуськалія" Генадзю Кісялю. Пацярпелага спрабавалі выратаваць і нападнік, і мінакі, і медыкі, але неўзабаве ён памёр у рэанімацыі. Штайда і Кісель асабіста знаёмыя не былі, у той дзень яны сустрэліся выпадкова, але да гэтага перапісваліся ў сацсетках, дзе спрачаліся пра палітыку: пенсіянер падтрымліваў дзейную ўладу, у работніка было іншае меркаванне. Канфлікт скончыўся трагедыяй.

Леанід Штайда — невысокі пажылы мужчына, яму 67 рокаў. Падчас суда ён амаль увесь час стаіць ля маленькай шчылінкі шкляной клеткі. Кажа, што па стане здароўя дрэнна чуе, і просіць удзельнікаў працэсу казаць гучней. Калі паглядзець на яго старонку ў сацсетках, відаць, што ён актыўна займаўся спортам: хадзіў на валейбол, катаўся на ровары, зімой акунаўся ў палонку. Ён быў частым наведвальнікам "Аднакласнікаў", падпісаны на прамаскалёўскія суполкі і групы афіцэраў. У яго вайсковае мінулае, ужо на пенсіі, да арышту працаваў вартаўніком у мясцовым КДБ, побач з якім, уласна, і адбылося забойства.

У аператыўных зводках тады паведамлялі: 12 жніўня, каля 19 гадзін, 50-рочны мужчына, праязджаючы на ровары па вуліцы Паркавай, сустрэў 67-рочнага гараджаніна. Паміж мужчынамі адбылася сварка. Падчас бойкі пешаход ударыў раварыста ў шыю садовымі нажніцамі. Пацярпелага даставілі ў лякарню, але выратаваць яго не ўдалося.

Тое, што адбылося, бачылі мінакі і жыхары інтэрната, размешчанага побач з месцам злачынства. Так, сведка Віталь Чарніцкі патлумачыў у судзе, што ўвечары выйшаў на балкон пакурыць. Убачыў мужчыну, які ўвесь быў у крыві і трымаўся за шыю. Побач на тратуары ляжаў ровар.

— Другі мужчына пабег да прыпаркаванай машыны, узяў аптэчку, — растлумачыў сведка. — Параненага паклалі на зямлю, пачалі аказваць яму медыцынскую дапамогу. Кроў біла фантанам. Праз некалькі хвілін прыехала хуткая дапамога, і яго забралі. Затым прыехалі супрацоўнікі РУУС, абвінавачаны ім тлумачыў, што адбылося. Паколькі яго затрымалі, я зрабіў выснову, што ён датычны да таго, што адбылося.

У судзе заслухалі яшчэ аднаго сведку, Кірыл Гусоўскі таксама жыве ў доме па суседстве з месцам злачынства, ён чуў, як пасля таго, што адбылося, абвінавачаны камусьці тэлефанаваў і казаў: "Я забіў чалавека".

Забітаму Генадзю Кісялю было 50 рокаў, працаваў на "Беларуськаліі", жанаты, у яго засталося двое дарослых дзяцей. Сын Аляксей даведаўся пра смерць бацькі ад сястры, калі быў у рэйсе. Пра тое, што ў бацькі быў канфлікт з кімсьці ў сетцы, сын не ведаў, абставіны яму сталі вядомыя ўжо пасля трагедыі.

— Яны ніколі не бачыліся асабіста, — кажа Аляксей Кісель пра ўзаемаадносіны бацькі з абвінавачаным. — Канфлікт у іх быў у Інтэрнэце, у перапісцы. Я даведаўся пра гэта ўжо пасля смерці таты. Ён перапісваўся ў "Аднакласніках" з рознымі людзьмі, у асноўным з калегамі, відэа розныя глядзеў. Аб тым, што яму нехта пагражаў, я нічога не ведаў. Бацька быў адважным чалавекам, які нічога не баяўся. Не думаю, што ён бы мяне аб такім папярэджваў. Ён заўсёды стаяў на баку справядлівасці.

Пасля яго смерці я вывучыў яго старонку ў "Аднакласніках". Там была вельмі вялікая перапіска з абвінавачаным. Не хапіла мне нерваў нават усё прачытаць, таму што там было вельмі шмат абразлівых слоў у адрас бацькі з боку абвінавачанага. Ён пісаў яму "п'яніца, няўдачнік, не служыў, нічога ў жыцці не дамогся". Гэта ўсё няпраўда, мой бацька шмат чаго дамогся ў жыцці, у яго выдатная сям'я.

Аляксей адзначыў, што абразлівыя каментары ў абмеркаваннях Штайда пісаў і іншым карыстальнікам "Аднакласнікаў". Але яны, у адрозненне ад Генадзя Кісяля, жылі не ў Салігорску.

Сустрэчу з Леанідам Штайдам Аляксей называе "збегам абставінаў". Кажа, што бацька ў гэты дзень вяртаўся з дачы, павінен быў заехаць дадому да сына, які ў гэты час быў у камандзіроўцы, каб пакарміць ката. 12 жніўня ў Салігорску, як і ў многіх гарадах, былі пратэсты, сілавікі часткова перакрывалі рух, таму бацька паехаў па дарозе, якая праходзіла ля будынка КДБ.

Леанід Штайда, у сваю чаргу, растлумачыў, што ў гэты вечар збіраўся на трэніроўку па валейболе. Па дарозе вырашыў заскочыць на працу, каб аддаць калегу, іншаму вартаўніку, садовыя нажніцы, якія на час забраў, каб падстрыгчы кусты ў сябе на дачы. Штайда лічыць, што Кісель наўмысна да яго прыехаў, у судзе ён згадаў, што ў месце ўжо на ўсю моц дзейнічалі "змагары".

Па версіі абвінавачанага, Генадзь Кісель напаў на яго, а Штайда спрабаваў абараніць сябе, у руцэ апынуліся тыя самыя нажніцы, памерам каля 50 см, якімі ён і трапіў у шыю непрыяцелю. У судзе Леанід заявіў, што лічыў Кісяля "не ворагам, а заблудным".

Нягледзячы на тое, што Леанід і Генадзь у рэальным жыцці да таго злапомнага дня не сустракаліся, у іх быў агульны знаёмы — Валерый Смаляк, з Кісялём ён разам працаваў, са Штайдам — гуляў у валейбол.

— За два месяцы да таго, што здарылася, Леанід цікавіўся пра Генадзя, — растлумачыў сведка Смаляк у судзе. — Я пачаў яму казаць, які ён па працы, на што Леанід папрасіў расказаць, што ён за чалавек. І я сказаў, што Гена — праўдалюб, са сваёй жыццёвай пазіцыяй. Ён не баяўся прызнацца, калі не меў у чымсьці рацыі. Працы не баяўся, працавіты, трэба дапамагчы — ішоў і дапамагаў. Выпіць ён не любіў, пасля працы дадому ішоў. А брыгада калі і збіралася, ён грам сто сухога віна вып'е — і ўсё. Я потым жартам казаў Гене: што гэта табой КДБ цікавіцца, што ты ўжо там нарабіў? Не памятаю, ён сам назваў прозвішча Штайда ці я сказаў, але ён назваў яго "ч** * * * * ла" і нават размаўляць пра гэта не стаў.

Штайда — былы палітработнік, у яго свая пазіцыя, ідэйна ён старамодны, ён жа вырас у Савецкім Саюзе, таму і мысленне такое.

Жонка абвінавачанага ўвайшла ў залу суда са слязамі на вачах. Яна звярнулася да сям'і Генадзя Кісяля:

— Прабачце нам!

Але яе тут жа спыніў пракурор:

— Гэта і для адных, і для другіх трагедыя, але нам працаваць трэба.

Лідзія Штайда нічога не ведала аб віртуальным канфлікце мужа з Генадзем Кісялём.

— Чула, што ён у сетцы высвятляў адносіны, але што там было дакладна, не ведаю. Ён у мяне наогул спакойны, на працы ў яго канфліктаў не было. У той дзень збіраўся паехаць займацца спортам. Заехаў на працу перадаць гэтыя нажніцы. Як ён мне распавядаў, у гэты момант да яго на ровары пад'ехаў мужчына, спытаў: "Штайда ты?"

І стаў яго зневажаць, абражаць, палез біцца да яго. Муж хацеў прадухіліць напад, не заўважыў, як нажніцы вылецелі ў яго з рук — і такая трагедыя адбылася, гора і ў людзей, і ў нас. А так муж добры чалавек, мы з ім з адной вёскі, разам раслі, 40 рокаў разам пражылі. Такое гора, што не перадаць. Ён не ехаў туды, каб яго забіваць. Ён не забойца.

Паводле судова-медыцынскай экспертызы, прычына смерці Генадзя Кісяля — скразная колата-рэзаная рана. Прыкладна ў 18:30 Генадзь убачыў Леаніда, а ўжо ў 19:20 у лякарні была зафіксавана смерць. Медыцынскі агляд паказаў, што ў крыві памерлага было 0,66 праміле алкаголю, нападнік быў цвярозым. На тэлефоне Штайды знайшлі паведамленні Кісялю, але ў судзе іх агучваць не сталі: таямніца асабістай перапіскі. Хоць каментары гэтыя дагэтуль можна пачытаць пад папулярнымі паблікамі Салігорска, і слова "тупы" там самае бяскрыўднае.

Мяркуючы па дадзеных відэаназірання, якія зачытаў пракурор, бойка доўжылася каля адной хвіліны. І сам момант нападу ў кадр не трапіў. Але адразу некалькі момантаў, зафіксаваных на экспертызах, кажуць не на карысць версіі абвінавачанага, што ён абараняўся: і сляды крыві, знойдзеныя на ровары, і характар раны, і тое, як нажніцы ўвайшлі ў шыю, і следчы эксперымент.

Вайсковаму пенсіянеру прад'яўленае абвінавачванне ў забойстве (ч. 1 арт. 139 КК), па якой пагражае ад 6 да 15 рокаў пазбаўлення волі. Дзяржабвінаваўца запытаў сем з паловай рокаў, з улікам, што Штайда спрабаваў аказаць Кісялю медыцынскую дапамогу адразу пасля ўдару (хуткую дапамогу выклікалі мінакі, але Леанід дастаў з машыны аптэчку, заціскаў ручніком рану).

Сям'я Генадзя цяжка перажывае яго страту і пакуль адмаўляецца ад каментароў. Пад адным з пастоў, дзе разгарэлася палітычная спрэчка паміж Кісялём і Штайдам, жонка забітага напісала: "З яго сыходам засталася маці, у якой Гена быў адзіным сынам, засталіся сын і дачка, для якіх ён быў прыкладам і проста клапатлівым бацькам, засталася адна я, яго жонка. І проста не разумею, як мне жыць далей, таму што ён быў мой сябар, мая апора, маё ўсё, а я была проста побач з ім. Вось такі светлы і цудоўны чалавек быў мой муж. І ў войску ён служыў, вярнуўся ў званні сяржанта, хоць яму прапаноўвалі застацца і працягнуць службу, але дома яго чакала я, яго жонка. Ён шмат вучыўся на розных курсах, каб больш ведаць і ўмець. І працаваў ён у шахце на самай прэстыжнай прафесіі: машыніст горна-вымальных машын. І зваршчыкам ён быў, якіх яшчэ пашукаць, і ўсё рабіў сам, сваімі рукамі. Безадмоўна дапамагаў усім, хто да яго звяртаўся. Заўсёды і ўсё казаў у вочы, ён ніколі не кідаў камень у спіну".

 

 

За перакрытую вуліцы ў Маладэчне завялі крымінальную справу


21 лістапада некалькі чалавек выйшлі на праезную частку з плакатам.

Завялі крымінальную справу па ч.1 арт.342 (арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Затрымалі двух мясцовых жыхароў, узростам 28 і 34 рока.

 


Услед за медыкамі з БХМД супрацоўнікі Tut.by
сталі ў калідоры з таблічкамі "0 праміле"


У СІЗА КДБ знаходзяцца журналіст партала Кацярына Барысевіч і лекар ЛХМД. Яны з'яўляюцца падазраванымі па ч. 3. арт. 178 — "раскрыццё ўрачэбнай таямніцы, якое пацягнула цяжкія наступствы".

На партале быў апублікаваны дакумент, які сведчыць пра тое, што ў крыві збітага і памерлага Рамана Бандарэнка не было алкаголю. СК і Лукашка заяўляюць, што Раман быў п'яны. За збіццё Бандарэнкі ніхто не затрыманы, нават не распачатая крымінальная справа.

 

 

Затрыманні ў Віцебску


Сёння ўвечары некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі пагуляць са сцягамі, затрымалі мінімум траіх.

 


Затрыманы Ігар Ільяш


[Журналіст] Ігар Ільяш знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Пра гэта паведамілі сваякі.


"Наша Ніва", 24 лістапада 2020 р.

 


У Курапатах на камені-помніку ахвярам сталінізму напісалі:
"Вернем практыку НКУС"

 

На камені-помніку ахвярам сталінізму ў Курапатах з'явіўся надпіс: "Вернем практыку НКУС". Надпіс зроблены чырвонай фарбай. 

Фотаздымак апаганенага каменя-помніка апублікаваны ў сацсетках.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі вандалы дзейнічаюць на месцы масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У Курапатах неаднаразова разбівалі вядомую "лавачку Клінтана", а абразлівыя надпісы з'яўляліся нават на афіцыйным помніку ахвярам. Аднак міліцыя ніводнага разу не знайшла вінаватых.

 

 

Новы закон "пра недапушчальнасць гераізацыі нацызму" патрэбны Лукашке,
каб забараніць БЧБ-сцяг


24 лістапада Лукашка анансаваў новы законапраект — "пра недапушчальнасць гераізацыі нацызму". Але ў Беларусі ўжо ёсць закон "Аб супрацьдзеянні экстрымізму", артыкул 14-1 якога — "Супрацьдзеянне рэабілітацыі нацызму". Навошта яшчэ адзін закон?

Наўрад ці справа проста ў словах "гераізацыя" і "рэабілітацыя". Гераізацыя нацызму — прыватны выпадак рэабілітацыі нацызму. То бок, новы закон не будзе ахопліваць нейкіх новых сітуацый, якія не прадугледжаныя ужо дзеючым заканадаўствам.

Справа можа быць у тым, што паводле азначэння прыведзенага ў законе "Аб супрацьдзеянні экстрымізму", нацысцкай сімволікай не з'яўляецца БЧБ-сцяг. У законе пра "гераізацыю" БЧБ-сцяг можа быць згаданы наўпрост, і за яго ўжыванне можа быць прадугледжаная крымінальная адказнасць.

 


З Інстытута гісторыі НАН звольнілі навуковага супрацоўніка
аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Андрэя Радамана


Цяпер у сценах Акадэміі навук праходзіць "чыстка" недабранадзейных навукоўцаў. Раней стала вядома, што адразу траім гісторыкам не працягнулі кантракты.

Андрэй Радаман зусім нядаўна быў госцем праграмы "Эўрарадыё" "Ідэя Х", дзе распавядаў, як беларусам пабудаваць краіну, у якой сапраўды хочацца жыць і якую яны будуць лічыць найлепшай краінай у свеце.

 

 

Зьнік журналіст Ігар Ільяш


24 лістапада ў Беларусі не было вулічных пратэстаў. Але рэпрэсіі супраць журналістаў працягнуліся. Карнікі правялі ператрус у кватэры Ігара Ільяша — там знойдзены пратакол канфіскацыі рэчаў. Тэлефоны Ільяша недасяжныя, сам ён, мяркуючы па ўсім, затрыманы.

Журналістка Кацярына Андрэева — жонка Ігара Ільяша — затрыманая па крымінальнай справе. Яе, а таксама Дар'ю Чульцову і Кацярыну Барысевіч, у дачыненні да якіх таксама распачатыя крымінальныя справы, праваабаронцы сёння прызналі палітвязнямі.


"Эўрарадыё", 24 лістапада 2020 р.

 

 

Да страйку далучыліся


Пасьля Аляксандра Клязовіча, якога раніцай вывезьлі з шахты, сёньня да страйку далучыўся яшчэ адзін машыніст горных машын рудніка 3РУ "Беларуськалію" Сяргей Журневіч, паведамляе страйкам.

Супрацоўнік "Нафтану" Іван Лінкевіч заявіў аб далучэньні да агульнанацыянальнай забастоўкі. Паводле зьвестак на 18 лістапада, на ААТ "Нафтан" і заводзе "Палімір" да страйку далучыліся 6 чалавек

 


Другая выкладчыца мэдунівэрсытэту звальняецца
на знак салідарнасьці з калегамі


На знак салідарнасьці са звольненымі і арыштаванымі мэдыкамі з БДМУ звальняецца асыстэнт катэдры эпідэміялёгіі Алена Лагавая, паведамляе @ruparbdmu. Яна была адной з удзельніц вядомага відэазвароту выкладчыкаў БДМУ, якія падтрымалі пратэсты студэнтаў.

 


Бацька Мікалая Дзядка падаў заяву ў СК па факце зьбіцьця сына


Аляксандар Дзядок патрабуе завесьці крымінальную справу супраць тых, хто біў яго сына, нягледзячы на тое, што той быў адзін у кватэры і не супраціўляўся пры затрыманьні, хто  пагражаў яму і катаваў, патрабуючы нейкіх прызнаньняў і пароляў да кампутара і тэлеграму.

 


Журналісту, якому падчас пратэстаў зламалі рукі,
адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы


Журналісту з Горадні Руслану Кулевічу і яго жонцы Тацяне адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы па факце цялесных пашкоджаньняў "праз адсутнасьць у дзеі складу злачынства". Адказ з СК прыйшоў адзін на дваіх. Руслана і Тацяну затрымалі 11 жніўня ў цэнтры места. Руслану зламалі абедзьве рукі і асудзілі на 7 дзён арышту. Пасьля вызваленьня сужэнцаў пачалі цкаваць і перасьледаваць.

 


"Ніводнага рубля ў казну рэжыму".
Сьпявачка Рыта Дакота адмяніла канцэрт у Менску


"Я не прыеду ў Менск ня толькі таму, што адразу паеду ў "канцлягер" на Акрэсьціна, а ў першую чаргу таму, што не хачу ніводнага рубля прыносіць у казну рэжыму", — напісала сьпявачка ў Інстаграме. У жніўні Рыта Дакота прысьвяціла новую песьню пратэстам пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

 


Без адзінага подпісу:
зьявіўся зварот беларускіх спартоўцаў у падтрымку ўлады


На сайце "Спартыўная панарама" зьявіўся зварот спартоўцаў у падтрымку дзейнай улады. Але пад ім няма ніводнага прозьвішча тых, хто яго падтрымаў. Ананімныя спартоўцы заяўляюць, што іх большасьць, а тыя, хто крытыкуе ўладу, у меншасьці.

Адкрыты ліст беларускіх спартоўцаў з патрабаваньнямі правесьці новыя выбары, вызваліць палітвязьняў і інш. падпісалі ўжо 1132 чалавекі.

 

Далучыліся да санкцый Эўразьвязу


Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн і Нарвэгія далучыліся да другога пакету санкцый Эўразьвязу супраць беларускіх чыноўнікаў, гаворыцца ў заяве офісу кіраўніка дыпляматыі ЭЗ Жузэпа Бурэля.

 

Дэпутат Менскага гарсавету ўнёс у парадак дня сэсіі пытаньні
пра гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі


Дэпутат Павал Бачарнікаў зьвярнуўся да старшыні Менскага гарадзкога савету з просьбай уключыць у парадак дня наступнай сэсіі пытаньні вызваленьня палітвязьняў, расьсьледаваньня гвалту пасьля выбараў, а таксама магчымасьці зьбірацца на масавыя мерапрыемствы паводле заяўнага прынцыпу.

 


КДБ скончыў расьсьледаваньне па справе "Белгазпрамбанку"


Віктару Бабарыку выставілі абвінавачаньне па ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 КК РБ — атрыманьне хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры (да 15 рокаў турмы) і "адмываньне" грошай, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры (да 7 рокаў турмы).

Абвінавачаньні ў атрыманьні хабару прад'явілі яшчэ 6 намесьнікам старшыні праўленьня "Белгазпрамбанку". Усе, акрамя Бабарыкі, цалкам прызналі сваю віну.

 


Спартоўцы пачалі падпісваць адкрыты зварот у падтрымку ўлады


Паводле Мінспорту, у ліку першых зварот "да міжнароднай і беларускай грамадзкасьці" ў штаб-кватэры НАК падпісалі алімпійскія чэмпіёны Аляксандар Масяйкоў, Аляксей Абалмасаў, Яніна Правалінская-Карольчык, Кацярына Карстэн, Сяргей Булыгін.

 


Праваабаронцы прызналі 8 новых палітвязьняў. Усяго іх ужо 140


Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі Сяргея Крыўчэню, Арцёма Мядзьведзкага, Яўгена Курганава, Дзьмітрыя Жэбуртовіча, Мікалая Дзядка, Аляксея Самусенку, Кіма Самусенку і Паўла Дразда, якіх абвінавачваюць па арт. 293 і 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Усяго ў Беларусі ўжо 140 палітвязьняў.

 


"Я адчуў шчыпок". За "гвалт над міліцыянтам" асудзілі лекарку з Калінкавічаў


Лекарку-пэдыятра Алену Б. пакаралі 2 рокамі "хатняй хіміі" за "гвалт над міліцыянтам" (арт. 364 КК). Пад крымінальны перасьлед жыхарка райцэнтру трапіла праз тое, што бараніла пры затрыманьні свайго мужа, рэаніматоляга, і ўкусіла за сьпіну міліцыянта Віталя К.


"Радыё Свабода", 24 лістапада 2020 р.

 


Настаўнікаў збіраюць дапамогу для раённага шпіталя


У Кобрыне і Кобрынскім раёне з усіх настаўнікаў збіраюць дапамогу для раённага шпіталя, пішуць гледачы.

— Відаць, усе грошы сышлі на праўладныя мітынгі і аўтапрабегі, а вось на медыцыну падчас пандэміі сродкаў не засталося, — кажа чалавек, які даслаў нам інфармацыю.

Нашыя крыніцы кажуць, што прапануюць здаваць грошы добраахвотна, але не меней за 5 рублёў. А кіраўніцтва забараняе абмяркоўваць у калектыве, калі нехта адмовіўся.

 


Новыя страйкоўцы


+1 на Беларускай чыгунцы. Да забастоўкі далучыўся электраманцёр Аляксандр Корвель.
Яшчэ тры рабочых далучыліся да стачкі ў Салігорску.
"Беларуськалій". Машыніст горных выемачных машын рудніка 3РУ Сяргей Журневіч.
ТАА "Пассат". Прараб будаўніча-мантажных працаў Арцём Заброцкі.
ААА "ЛМЗ "Универсал". Інжынер-электронік Ігар Асіпян.

 


Лукашка анансаваў закон аб недапушчальнасці гераізацыі нацызму


— Нашыя дзяржавы паслядоўна адстойваюць абсалютную недапушчальнасць перагляду яе (Другой сусветнай вайны — "Белсат") вынікаў і гераізацыі нацызму. Дарэчы, у бліжэйшы час наш парламент разгледзіць законапраект аб недапушчальнасці гераізацыі нацызму ў Беларусі. Так званай гераізацыі сёння грашаць вельмі многія краіны, асабліва размешчаныя побач з намі. А дарма. Перакананы, што ніякія заслугі перад Бацькаўшчынай не могуць апраўдаць злачынствы супраць чалавецтва, — сказаў ён у размове з амбасадарам Ізраілю.

 


Медыкі стаяць на расцяжцы. Вельмі моцная акцыя!


Медыкі ЛХМД зладзілі акцыю салідарнасці "0 праміле" з калегам, якога пасадзілі ў Амерыканку за інфармацыю пра 0 праміле ў Рамана Бандарэнкі.

Услед за медыкамі з БСМП супрацоўнікі Tut.by выбудаваліся ў калідоры з таблічкамі "0 праміле".

Ужо пятыя суткі ў ШЫЗА КДБ знаходзяцца журналіст Tut.by Кацярына Барысевіч і лекар ЛХМД. Яны з'яўляюцца падазраванымі па ч. 3. ст. 178 — "разгалашэнне медычнай таямніцы, якое пацягнула цяжкія наступствы".

На Tut.by быў апублікаваны дакумент, які сведчыць пра тое, што ў крыві збітага і памерлага Рамана Бандарэнка не было алкаголю. СК і Лукашка заяўлялі, што Раман быў п'яны. Пры гэтым за збіванне Рамана Бандарэнка ніхто не затрыманы, больш таго — нават не ўзбуджана крымінальная справа.

 


15 сутак насуперак закону


Горадня. Грамадскаму актывісту і ўладальніку крамы беларускіх колераў "Адметнасць" Сяргею Верамеенку прысудзілі 5 содняў адміністратыўнага арышту.

Адметнасць прысуду ў дачыненні да Сяргея Верамеенкі ў тым, што яго судзілі за ўдзел у мітынгу 19 жніўня. Адміністрацыйныя справы маюць тэрмін даўніны — 2 месяцы. Аднак, ні міліцыянты, ні суд на гэта ўвагі не звярнулі.

 

 

Працаўнік Менскага электратэхнічнага заводу далучыўся да стачкі


Аляксандр Жэрдзеў, працаўнік Менскага электратэхнічнага заводу імя У.І. Казлова далучыўся да агульнанацыянальнай стачкі.

Аляксандр Жэрдзеў падтрымаў патрабаванні Народнага ўльтыматуму і далучыўся да страйкоўцаў.

 


Трох чалавек затрымалі за блакаванне чыгункі


У Берасці за блакаванне чыгункі затрымалі Яўгена Комвуля, Аляксандра Булыгу, а таксама Сяргея і Вольгу Сіліч.

Затрыманыя падазраюцца ў псаванні чыгуначнай сігналізацыі паводле ч. 1 арт 309 КК РБ. Сваякі паведамляюць, што затрыманых болей, мужчын збіваюць, каб далі прызнальныя паказанні. Пра гэта сведчаць і праваабаронцы.

"Затрыманні адбываліся ў жорсткай форме: як распавялі сваякі, мінімум аднаму чалавеку выбілі ломам дзверы ў кватэры і надзелі чорны мех на галаву, як мінімум траіх збівалі — людзі ў чорным падчас або пасля затрымання (адзначым, што пасля затрымання людзі дастаўляліся ў Ленінскі РАУС Берасця). Аднаму з затрыманых дакладна давялося выклікаць хуткую дапамогу. Падобна, што акрамя фізічнага гвалту на падазраваных аказваўся ціск у іншых формах. Напрыклад, затрыманая жонка аднаго з падазраваных, у якой дыягназавалі інсуліназалежны дыябет, а таксама інваліднасць 2-й групы па зроку. Сваякі апісвалі гэта не інакш як трымаюць у закладніках".

 


Пасля ператрусаў у ЖК "Каскад"


Жыхары ЖК "Каскад", у чыіх кватэрах адбыліся ператрусы, паказалі зламаныя дзверы і парэзаныя падушкі.

Некаторым жыхарам зламалі дзверы так, што прыйдзецца цалкам іх мяняць. У кватэрах сілавікі рэзалі падушкі, залазілі за плінтусы на кухні.

 


У Менску знік журналіст Ігар Ільяш


Знік журналіст Ігар Ільяш, муж затрыманай па крымінальнай справе журналісткі Кацярыны Андрэевай

Тэлефоны журналіста недасяжныя. Таксама ён не прыйшоў на сустрэчу з калегамі.

У кватэры Ігара Ільяша брат знайшоў пратакол вымання кампутара, тэлефона і г.д. На копіі пратаколу не бачна ні імёнаў, ні з якой прычыны карнікі зрабілі выманне тэхнікі. 

Дзе цяпер знаходзіцца Ігар Ільяш — невядома. 


"Белсат", 24 лістапада 2020 р.

 


Вадим Прокопьев рассказал новые подробности
убийства лукашистами Романа Бондаренко


Ресторатор опубликовал очередное видео на своём ютуб-канале. В нём он обращается к главе ФХБ Дмитрию Баскову и многократному чемпиону мира по муайтай Дмитрию Шакуте. Этих двух связывают с избиением вечером 11 ноября 31-летнего жителя "Площади Перемен" Романа Бондаренко, который скончался в менской больнице скорой помощи 12 ноября.

Прокопьев убежден, что шаткое положение Лукашенко привело к новому статусу присягнувших на верность власти Шакуты и Баскова.

— Поздравляю с повышением: вы были решалами, а теперь мокрушники, — говорит ресторатор.

Он называет их обоих соучастниками преступлений и пророчит им суд.

 

 

Дружины самообороны


Для координации наших групп готовится ряд мероприятий которые будут в скором времени анонсированы. Основной подход фокусируется на безопасности участников и налаживание эффективного взаимодействия.

Прошлые выходные показали, что протестующие переходят к более решительным действиям. Во многих местах люди смогли отбивать своих, заставляя отступать карателей. Создание организованных дружин даст возможность противостоять режимным прихвостням на другом уровне.

Мы нацелены на перелом ситуации. Этого можно добиться полностью измотав силы режима посредством долгосрочных безостановочных протестов. И затем самим перехватить инициативу. Для этого необходимо подготовить инфраструктуру и слаженые группы.


Telegram-канал "Баста", 24 лістапада 2020 р.

 

 

Затрымалі былога сьледчага Яўгена Юшкевіча,
які дапамагаў працаўладкавацца звольненым сілавікам


Пра затрыманьне піша блогер Антон Матолька. Вядома, што Яўген Юшкевіч знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна.

Ён сышоў з праваахоўных органаў некалькі рокаў таму, а апошнім часам актыўна кансультаваў сілавікоў, якія хацелі звольніцца.

Ён таксама актыўна вёў Twitter, дзе публікаваў інфармацыю з МУС і СК, цяпер ягоны акаўнт недасяжны.

Яўген Юшкевіч Магілёву, скончыў юрфак БДУ, два рока працаваў пазаштатным супрацоўнікам у сьледзтве менскай пракуратуры, потым яшчэ пяць — сьледчым і старшым сьледчым аддзелу расьсьледаваньня эканамічных злачынстваў упраўленьня СК па Менску. Стаў мабільным распрацоўнікам у кампаніі-рэзыдэнце ПВТ.

Разам з аднадумцамі ў разгар акцый салідарнасьці ён задумаў і запусьціў праект bychange.me — дапамога ў працаўладкаваньні для тых, хто больш ня хоча выконваць загадаў, якія не адпавядаюць асабістым перакананьням.

 


У Пінску зьнік карэспандэнт сайту "Медыя-Палессе",
якога ўчора выклікалі ў міліцыю


Журналіста Яўгена Мікалаевіча выклікалі 24 лістапада ў пінскую міліцыю, пасьля гэтага сувязь з ім зьнікла.

Як паведамляе БАЖ, карэспандэнта "Медыя-Палессе" Яўгена Мікалаевіча праз тэлефон запрасілі прыйсьці ў аддзяленьне крымінальнага вышуку ў Пінску, дзе яго хацелі апытаць. У якасьці каго і ў рамках якой справы, не патлумачылі. У 14:30 ён папярэдзіў пра гэта галоўнага рэдактара і пайшоў на размову.

Увесь вечар сувязі з журналістам не было, яго тэлефон недаступны і раніцай.

Начальнік Пінскага ГАУС Дзьмітры Каравякоўскі на пытаньне рэдактаркі Сьвятланы Гарда аб выкліку і месцазнаходжаньні Яўгена Мікалаевіча, сказаў, што нічога ня ведае, бо ў вытворчасьці Пінскага ГАУС знаходзіцца больш за 1800 матэрыялаў. Ён прапанаваў напісаць пісьмовы запыт, што і было зроблена.

Яўген Мікалаевіч асьвятляў акцыі пратэсту ў Пінску, яго судзілі ўжо двойчы і каралі "суткамі" за працу на акцыі 10 жніўня, а таксама за знаходжаньне на мітынгу 30 жніўня — тады ён наогул стаяў убаку. Друога тэрміну журналіст не адбываў, пастанова была абскарджаная ў абласным судзе.

 


Раённая адміністрацыя ў Менску зьбірае сьпіс кватэр зь "недзяржаўнай сымболікай"


Чытачы даслалі ліст, які прыйшоў у адно з таварыстваў уласьнікаў у Менску.

У ім адміністрацыя Цэнтральнага раёну Менску патрабуе даць пісьмовую інфармацыю аб уласьніках кватэр, на фасадах (вокнах) якіх ёсьць "недзяржаўная сымболіка (сьцягі, улёткі)".

У выпадку невыкананьня пагражаюць адміністрацыйнай адказнасьцю.

 


"І ў аўтазаку, і ў турме на падлозе валяўся бел-чырвона-белы сьцяг", —
журналіст Ігар Карней выйшаў з-пад арышту


25 лістапада выйшаў на волю журналіст Ігар Карней. Яго затрымалі перад пачаткам маршу 15 лістапада на "Пушкінскай", асудзілі на 10 сутак. Тэрмін ён адбываў у Жодзіне. Кажа, што самым цяжкім было 12-гадзіннае стаяньне каля сьцяны ў двары пастарунку.


Так моцна цягнулі ў аўтазак, што парвалі куртку


Забралі Ігара Карнея разам з жонкай Інай прыкладна а 12-й гадзіне каля "МакДоналдзу" на "Пушкінскай", дзе тады было абвешчана месца збору. Людзей было няшмат, калёна толькі пачынала фармавацца, прыгадвае журналіст.

— Народ стаяў на ўзбочынах. І наагул здавалася, што гэтых карнікоў-слабавікоў было больш, чым пратэстоўцаў. Спачатку яны пабеглі браць людзей у двары, а ўжо потым хапалі тых, хто на ходніках знаходзіўся.

Мяне схапілі і так моцна цягнулі, што куртку парвалі. Калі саджалі ў аўтазак, на ўваходзе на падлогу быў кінуты бел-чырвона-белы сьцяг, але мы неяк адсунулі яго крыху лявей, каб не таптаць. Атрымаў пару разоў па сьпіне. Пасадзілі ў маленькую камэру чацьвярых, а той адсек быў разьлічаны максымум на дваіх. Павазілі па месьце, а потым туды трэба было жанчын перасадзіць. Мужчын у аўтазаку паставілі на калені, так і ехалі да РУУСу, — апавядае Ігар.


12 гадзін трымалі на холадзе ў двары пастарунку


Прывезьлі ў міліцыю, паставілі частку затрыманых уздоўж агароджы РУУСу, частку каля гаража. Тварамі да сьцяны, рукі ўгару.

— У двары пастарунку быў самы цяжкі экстрым. Фактычна нас там трымалі з гадзіны дня да гадзіны ночы. Пэрыядычна падыходзілі міліцыянты, патрабавалі, каб мы рукі яшчэ вышэй узьнялі. У той дзень было даволі халодна — увечары тэмпэратура мінусавая, без пальчатак рукі мерзьлі.

У гадзіну ночы прыехаў аўтазак, і ўсіх затрыманых некуды павезьлі. Спачатку ня ведалі, куды. Потым ужо АМАПавец сказаў, што ў Жодзіна.

— У пакоі надгляду таксама бел-чырвона-белы сьцяг на падлозе валяўся, хто адмаўляўся наступаць — білі дручкамі, нагамі, кулакамі. Потым ужо разьвялі па камэрах — у камэру на 10 чалавек запхнулі 20. Першыя двое сутак не было ні матрацаў, ні пасьцельных прыналежнасьцяў. Фактычна першую ноч і ня спалі — хтосьці падклаў рукі пад галаву і спрабаваў драмаць на стале. Другая ноч таксама цяжкая была, — кажа Ігар.


"Штраф выклікаў у АМАПаўцаў прыступ ярасьці —

яны патрабавалі тлумачэньняў у судзьдзяў"


У аўторак, на трэці дзень пасьля затрыманьня, былі суды. Судзілі праз скайп судзьдзі з Крупак, Смалявічаў і Чэрвеня.

— Адчувалася, што яны нічога не разумеюць: пратаколы складзеныя абы як, месца затрыманьня пазначана ня тое, час таксама ня той. Людзі абураліся, не пагаджаліся, а яны не зьвярталі ўвагі, бо зразумела, што яны паняцьця ня маюць пра сталічныя лякацыі.

Судзілі паводле шаблёну. Калі чалавек трапляў другі раз, давалі болей. Аднаму такому "рэцыдывісту" далі 20 сутак паводле артыкулаў 23.34 і 23.4. Прыпісалі яшчэ супраціў міліцыі. Давалі і па 15 сутак — шляхам складаньня двух пратаколаў: 10 плюс 7, атрымліваецца 15. У парадку выключэньня пару прысудаў было па 7-8 сутак. Толькі адзін быў штраф. Гэта выклікала ў амапаўцаў прыступ лютасьці, яны патрабавалі ад судзьдзяў тлумачэньняў, чаму штраф, а ня суткі, — кажа Ігар.

На ўмовы ўтрыманьня журналіст ня скардзіцца. Адзін раз выводзілі на прагулку, адзін раз — у душ. Перадачы, якія сваякі прывезьлі ў сераду раніцай, перадалі толькі ўвечары ў чацьвер.

— Учора пасадзілі хлопца, які прынёс нам навіны з волі. Дарэчы, ён пастаўляе посуд у турмы. Пакуль ня ведаю, ці ўсё дайшло ў перадачы, але літаратуру яны дакладна фільтравалі. Ну а супрацоўнікі турмы нармальныя, даволі адэкватныя, але часам прыходзілі амапаўцы.

Сумна было, рабіць няма чаго. Пад’ём а 6-й, адбой а 22-й. Сядзець на нарах нельга ўдзень. Вакол стала — 6 пасадачных месцаў, стоячы чытаеш, ходзіш кругамі. Ніводнага ліста, ніводнай тэлеграмы ніхто з сукамэрнікаў так і не атрымаў, ніякай сувязі з вонкавым сьветам не было, — апавядае пра турэмныя будні Ігар.


Сукамэрнікі — спрэс айцішнікі, навуковыя супрацоўнікі, адлічаныя студэнты


Што да кантынгенту, у камэры былі толькі "палітычныя". Амаль усе — з вышэйшай адукацыяй, усе працуюць.

— Шмат айцішнікаў, былі навуковыя супрацоўнікі акадэмічных інстытутаў, адлічаныя студэнты, прадпрымальнікі, рабочыя з МАЗу, зь БелАЗу — цалкам прыстойная публіка, — кажа Ігар.

 

З Інстытуту гісторыі звольнілі чацьвёртага навукоўца — Уладзімера Шыпілу


Уладзімер Шыпіла — чацьвёрты ў ліку тых, з кім кіраўніцтва Інстытуту гісторыі не працягнула кантракт. Раней ён адбываў суткі за ўдзел у ланцугу салідарнасьці каля Акадэміі навук. Да звальненьня ён працаваў у аддзеле антрапалёгіі.

Пра тое, што Шыпілу не працягнулі кантакт паведаміла Наша Ніва. Таксама ў лістападзе не працягнулі кантракт з Аляксеем Шаландам (загадчык аддзела генэалёгіі, геральдыкі і нумізматыкі), Андрэем Радаманам (супрацоўнік аддзела генэалёгіі, геральдыкі і нумізматыкі) і Кацярынай Крывічанінай (займалася гісторыяй міжнароднага супрацоўніцтва ў мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы).

Афіцыйна навукоўцаў звальняюць "згодна з заканадаўствам". Намесьнік дырэктара ў навуковай працы Вадзім Лакіза тлумачыў Кацярыне Крывічанінай, што ў інстытуце рыхтуецца рэарганізацыя.

— Я думаю, што я не апошняя, — казала на мінулым тыдні пра звальненьні ў Інстытуце гісторыі Крывічаніна. — Пойдуць яшчэ іншыя актыўныя ўдзельнікі ўнутрыінстытуцкага пратэставага руху. Тыя, хто выходзіў на акцыі і падпісваў заявы.

Многія навукоўцы Інстытуту гісторыі адкрыта выказваліся наконт палітычнай сытуацыі ў Беларусі і ўдзельнічалі ў пратэстах. Шэсьць чалавек з інстытуту затрымлівалі падчас акцый пратэст і ланцугоў салідарнасьці.

 


Жыхар Гомля зрабіў заўвагу міліцыянтам —
забеглі ў кватэру і моцна яго зьбілі. Цяпер яго судзяць


Жыхара Гомля Сяргея Верашчагіна судзяць за гвалт над міліцыянтам.

Што здарылася. Сьцісла:

Па вэрсіі сьледзтва, малады чалавек кідаў бутэлькі ў бок міліцыі са свайго акна, пры затрыманьні стукнуў міліцыянта нагой у вока.
Па вэрсіі абвінавачанага, ён зрабіў заўвагу міліцыянтам, якія на вуліцы жорстка "круцілі" дзяўчат. За гэта супрацоўнікі органаў унутраных спраў забеглі да яго ў кватэру і моцна зьбілі.
12 жніўня ў Гомлі праходзіла акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў. Удзельнікаў акцыі затрымлівалі проста пад вокнамі Сяргея Верашчагіна — ён жыве ў цэнтры места.

Малады чалавек убачыў, як міліцыя жорстка абыходзіцца зь людзьмі, у тым ліку зь дзяўчатамі, і пачаў крычаць на іх з вакна. Міліцыянты ўварваліся да яго ў кватэру, затрымалі і зьбілі яго — так кажа абвінавачаны.


"Білі, скакалі па галаве, абражалі і сьмяяліся"


14 жніўня, калі Сяргей быў пад вартай, яго наведала адвакатка. Зь яе дапамогай малады чалавек трапіў нарэшце ў шпіталь. Мэдыкі зафіксавалі, што ў Сяргея — чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу, шматлікія траўмы і гематомы — грудзіны, шыйнага і паясьнічнага аддзелу хрыбта.

Абвінавачаны тлумачыць траўмы тым, што яго білі і пры затрыманьні, і ў аддзеле.

— У цэлым ён атрымаў каля сотні ўдараў, — удакладняла на судзе адвакат.

Абвінавачаны заўважаў, што ў аддзеле яго білі дручкамі тры-чатыры супрацоўнікі па чарзе, скакалі па галаве, абражалі, сьмяяліся, калі ён плакаў і прасіў ня біць яго.


Крымінальную справу распачалі супраць Сяргея.


Па вэрсіі міліцыі, ён кідаў бутэлькі з вакна, нецэнзурна лаяўся, пры затрыманьні паводзіў сябе агрэсіўна. Калі міліцыянты выводзілі яго з кватэры, у пад’езьдзе біўся галавой аб сьцены і прыступкі, а потым нагой ударыў міліцыянта ў вока.

Наконт затрыманьняў у цэнтры места міліцыянты ў судзе тлумачылі, што проста размаўлялі з жанчынамі, а абвінавачаны стаў крычаць на іх і абражаць іх. Яны сьведчаць у судзе, што ніхто Сяргея ня біў.

У Цэнтральным РАУС ёсьць сыстэма відэаназіраньня. Але якраз 12 жніўня яна дала збой, бо "адбылося аварыйнае адключэньне электраэнэргіі". Пра гэта ёсьць дакумэнт у справе.

25 лістапада прайшло чарговае паседжаньне суду. Сяргей дагэтуль адчувае сябе блага. Калі спрабуе гаварыць пра зьбіцьцё, судзьдзя яго спыняе — маўляў, гэта ня мае дачыненьня да гэтай справы. Па заяве аб зьбіцьці Сьледчы камітэт праводзіць праверку. Вынікаў дагэтуль няма.


"Справа распачатая па надуманых падставах, каб апраўдаць дзеяньні міліцыі"


На судзе маці Сяргея Верашчагіна (яна выступала сьведкай. — "Р.С.") выказалася, што яе сын ня мог, лежачы на падлозе на маленькай цеснай лесьвічнай пляцоўцы, у кайданках, некага яшчэ стукнуць нагой.

— Яго паклалі тварам у падлогу, так вынесьлі і пацягнулі... Цяпер у сына парушэньне маўленьня, я ведаю, як ён размаўляў да затрыманьня, сыходзіць час, ён губляе зрок... — са сьлязьмі кажа маці.

Адвакатка дадае, што калі яна бачыла Сяргея пасьля затрыманьня, "ён ня мог ні гаварыць, ні пісаць, ні чытаць — у такім ён быў стане".

Абаронца выказалася, што крымінальная справа распачатая на надуманых падставах, "каб апраўдаць незаконныя дзеяньні міліцыянтаў пры затрыманьні".

Яна лічыць, што вылучэньне ў асобную вытворчасьць эпізоду са зьбіцьцём яе падабароннага міліцыяй не адпавядае заканадаўству, таму што гэтыя факты зьвязаныя паміж сабой.

Цяпер у судзе вывучаюцца матэрыялы справы, пасьля адбудуцца судовыя спрэчкі.


"Радыё Свабода", 25 лістапада 2020 р.

 


"Сказали, что завезут в гестапо или в лес":
жуткие подробности задержания Николая Дедка


Активисту удалось передать на волю рассказ о беспределе карателей в масках.

12 ноября МВД отчиталось о задержании блогера-анархиста Николая Дедка. Тогда пресс-служба ведомства утверждала, что задержанный "активно сотрудничает со следственными органами и даёт признательные показания". При этом на записи, опубликованной вместе с милицейским пресс-релизом, видно, что Дедок сильно избит. Сейчас его обвиняют в организации действий, грубо нарушающих общественный порядок (статья 342 УК). От человека, с которым Дедку удалось поговорить в изоляторе на Окрестина, "Медиазоне" стали известны подробности задержания анархиста.

Источник, пожелавший остаться анонимным по соображениям безопасности, передал "Медиазоне", что, по словам Николая Дедка, карацели пришли в его съёмную квартиру в посёлке Сосновый около 23:00 11 ноября.

— Разбили окно и ворвались семь человек СОБР и ОМОН, — вспоминает собеседник "Медиазоны" рассказ анархиста. — Сразу [его] начали бить, чтобы дал пароль от входа в систему, потом начали душить подушкой. Когда [он] стал задыхаться, дал пароль. Потом [его] долго били, пока не вспомнил пароль от телеграма.

После какое-то время Дедок лежал на полу — каратели не давали ему поднять голову, но блогер запомнил, что они ходили по квартире. Вскоре они привели понятых-соседей и провели обыск в квартире.

— [Ему] сразу сказали, чтобы при понятых ни слова не говорил, — передает собеседник. — Во время обыска из ниши с инструментами достали три бутылки, которых [в квартире] не было, от них был очень сильный запах бензина. Но бутылки были завёрнуты в полотенце, которое он использовал на кухне, — вспоминал Дедок в разговоре с источником.

О том, что Николая Дедка при задержании избили, рассказывала с его слов адвокат Наталья Мацкевич. Защитница заявила ходатайство о проведении судебно-медицинской экспертизы.

— Могу сказать, что у меня было несколько клиентов, которые бежали из Чечни после применения к ним пыток и были задержаны в Беларуси для высылки. Но я никогда не думала, что услышу, как подобные истории будут происходить в нашей стране, — говорила Мацкевич, не уточняя деталей задержания своего доверителя.

Закончив обыск, каратели сказали Дедку, что теперь будут записывать видео. Его затолкали в кладовку и пустили туда слезоточивый газ.

— Затем вывели на улицу и перцовым газом залили в лицо, прямо в глаза. Сказали, что если не скажет на видео, не дадут умыться. Завели в дом, и пока не сняли видео, умыться не дали, — пересказывает собеседник слова анархиста. — Всё время угрожали изнасиловать, помочиться на него, сказали, что завезут в гестапо или в лес.

Около половины первого ночи Дедка посадили в микроавтобус и отвезли в Менск, в Главное управление по борьбе с организованной преступностью и коррупцией (ГУБОПиК) МВД. Блогер рассказывал собеседнику "Медиазоны", что там его положили лицом в пол, и в таком положении он провёл четыре часа.

— [От него] требовали пароль от VeraCrypt, от жёсткого диска, требовали сказать, кто админы каналов, особенно [анархистских] "Прамень" и АЧК. Когда молчал, били дубинками по спине и ногами, — приводит источник рассказ Дедка.

Ему угрожали изнасилованием дубинкой, били по рукам, по пяткам — электрошокером; когда он поднимал голову, на неё наступали ногой — так продолжалось до пяти утра.

— Брали бутылки, которые якобы нашли в квартире, и засовывали горлышко в рот, заставляли на них плевать, потом растирали. Дали подписать какие-то бумаги, — говорил Дедок собеседнику "Медиазоны".

После каратели потребовали, чтобы задержанный анархист снова произнёс на камеру написанный ими текст — "сказали, что если скажет что-то не так, то будут бить. Если скажет ещё что-то про ГУБОПиК, то заберут из ИВС и опять будут бить, и ещё сильнее".

Кто издевался над Дедком, сам он, по словам источника, не знает — участники задержания и обыска не представлялись и были в масках. Они "пообещали", что задержанный получит "семь-девять лет", а если что-то расскажет "о них", то "на зоне его загонят в "петушатню" и убьют".

В ИВС на Окрестина Дедка доставили около пяти утра 12 ноября. Сейчас Николай Дедок находится в СИЗО №1.

 

 

Каждый, кто подпишет это г*вно


Фанаты менского "Динамо" обратились к футболистам клуба в связи с появлением провластного письма спортсменов.

"Верим в совесть динамовцев и предупреждаем: каждый, кто подпишет это г*вно, навсегда останется предателем своего народа и опороченным чудовищем в глазах всех фанатов "Динамо Мениск"! Это официальная позиция всех фанатов и хулиганов "Динамо Менск". Репост!".

Напомним, во вторник в Сети появилось открытое обращение, в котором неназванные спортсмены поддерживали действующий политический режим.

 


Приборист КИПиА Сергей Еремеев присоединился  к стачке


Работник ОАО "Нафтан" заявил о своём присоединении  к общенациональной стачке.

Приборист КИПиА Сергей Еремеев поддержал народные требования о прекращении насилия, отставке Лукашки и проведении новых выборов, а также дополнительные локальные требования.


"Хартыя’97%", 25 лістапада 2020 р.

 


За "пратэставыя настроі": з Мінлясгаса звольненая памочніца міністра


Падтрымлівае пратэставыя настроі — неафіцыйная прычына, з якой з Міністэрства лясной гаспадаркі была звольненая памочніца міністра Віталя Дрожжы Алеся Гаркуша. Дзяўчына прапрацавала ў міністэрстве амаль два гады, мае трэці клас дзяржслужачага, агульны стаж дзяржслужбы — 17 рокаў. За час працы ў міністэрстве не атрымлівала вымоў. А праблемы ў яе з'явіліся пасля выбараў, у верасні.

— Я не хачу ачарняць нікога і адбельваць. Канкрэтна за штосьці ў свой адрас я прэтэнзій не чула, але была нейкая агульная незадаволенасць, — расказвае Алеся. — Майму былому кіраўніку [міністру Віталю Дрожжу. — "Эўрарадыё"] было паведамлена, што "памочніца падтрымлівае пратэставыя настроі". Як там за намі глядзяць — вядома ім адным, але мяркую, што праз сацыяльныя сеткі.

Перад звальненнем шэф выказваў розныя моманты — па працы і не толькі. І адным з пунктаў было: "Дарэчы, мне сказалі, што мой памочнік падтрымлівае пратэставыя настроі. Гэта недапушчальныя рэчы на гэтай пазіцыі!" Я не магла ўзяць у толк, пра што наогул ішла размова.

Алеся не хадзіла на мітынгі і не будавала барыкад. Адзіныя "пратэставыя настроі", якія яна сабе дазваляла, выяўляліся ў... падабайках і рэпостах у Facebook.

— У сацсетках нічога такога не выкладвала. Раней я працавала ў амбасадзе Беларусі ў Швейцарыі. Мой былы шэф па Берне Павел Мацукевіч напісаў пост у Facebook ў сярэдзіне жніўня. Пост быў прыгожы, у меру стрыманы, і я паставіла падабайку. Уся мая пратэставая актыўнасць у сацсетках заключалася ў падабайках і рэпостах каментароў.

Часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч у негатыўным ключы выказаўся супраць гвалту на вуліцах і неўзабаве быў звольнены з МЗС.

— Наколькі я памятаю, усе, што датычыцца мірных мітынгаў, у міністэрстве моцна асуджалася, аж да звальненняў. Гэта жорстка адсочвалася. Напрыканцы мне было сказана: "Сходзіш хоць на адну дэманстрацыю — пойдзеш па этапе". Пагроза гэта была ці папярэджанне — я не ведаю. Але нават цяпер я не адчуваю сябе ў бяспецы, — працягвае Алеся.

Гвалт на вуліцах Беларусі выклікаў у дзяўчыны шок. Закрыць на гэта вочы і ўсё забыцца яна не змагла.

— Жудасна. Я наогул не думала, што пры маім жыцці заспею тое, што здарылася. Гэта як дрэнны сон, як быццам штосьці нерэальнае. Гэта не XXI стагоддзе, гэта не еўрапейская краіна. У маім разуменні гэтага наогул не магло адбыцца. Павінен быць дыялог, толькі дыялог. Ні кроплі крыві, ні кроплі гвалту. Чалавецтва развівалася з той мэтай, каб любыя шурпатасці і канфлікты вырашаць толькі мірным шляхам, шляхам перамоў.

Да таго як стаць памочніцай міністра, Алеся тры рока працавала консулам у амбасадзе Беларусі ў Швейцарыі. Дзяўчыне прапаноўвалі застацца ў Швейцарыі, але яна адмовілася:

— Быўшы ў Швейцарыі, там мне прапаноўвалі працу, але для сябе гэты варыянт нават і не разглядала: адчувала адказнасць, пачуццё абавязку і Бацькаўшчыны.

У 2015 і 2016 роках яна была старшынёй камісіі на ўчастку, размешчаным у амбасадзе, на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах.

— Старшынёй я стала "па змоўчанні", мяне ніхто не пытаўся. На ўчастак тады прыйшло галасаваць да пяцідзесяці чалавек. Тады, у 2015 роке, на ўчастку перамог Лукашка. Усе бюлетэні мы сумленна дасталі і сумленна палічылі. Наколькі мне вядома, фальсіфікацый не было.

За каго яна галасавала сама, Алеся не кажа.

— Каго я падтрымлівала з кандыдатаў у прэзідэнты — не скажу, але гэта была не дзейная ўлада. Думаю, гэтага дастаткова.

 

 

З Магілёўскага абласнога драмтэатра звольнілі дырэктара Андрэя Новікава


З Новікавым скасавалі кантракт праз тое, што ён адмовіўся звальняць сваіх супрацоўнікаў за іх грамадзянскую і палітычную пазіцыю. Пры гэтым кантракт быў перазаключаны ў верасні 2020 року.

Раней начальнік упраўлення культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Алег Сцельмашак абяцаў калектыву тэатра, што за іх погляды і грамадзянскую пазіцыю кіраўніка караць не будуць.

 


Разблакаваны дамен "Нашай Нівы"


Цяпер на яго могуць заходзіць і карыстальнікі з Беларусі.

Доступ да сайта NN.by быў абмежаваны 28 жніўня. Тады ж стала вядома пра блакіроўку больш за 70 інтэрнэт-рэсурсаў. "Наша Ніва" змагла атрымаць спіс артыкулаў, праз якія яе заблакавалі, і выдаліла іх. Цяпер на іх месцах стаяць заглушкі (напрыклад, вось так).

 


"Я гатовы"


Каталіцкі біскуп Юры Касабуцкі, які цяпер фактычна прадстаўляе каталіцкую царкву ў Беларусі, гатовы да таго, што ў адносінах да яго могуць распачаць крымінальную справу:

— Не выключаю, што неўзабаве да пераліку катэгорый людзей, якія сядзяць за кратамі, будуць далучаныя і святары, біскуп... Рэпрэсіі трываюць, працягваюцца допыты, і магчыма распачацце крымінальнай справы ў дачыненні да мяне і а. Сергія. Я гатовы.

 


Лідар гурта "Нагуаль захварэў на COVID-19 пасля 15 сутак


Леанід Паўлёнак, лідар гурта "Нагуаль", які ў нядзелю выйшаў з ізалятара пасля 15 сутак за канцэрт у менскім двары, захварэў на COVID-19. Пра гэта піша яго жонка Ганна Шапашнікава.

 


Беларусы пачалі "адварочвацца" ад саюза з Масковіяй?


У лістападзе колькасць прыхільнікаў саюза Беларусі і Масковіі зменшылася на 11 працэнтных пунктаў у параўнанні са звесткамі за верасень. Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага Беларускай аналітычнай майстэрняй.

Ці можна лічыць атрыманыя лічбы прыкметай таго, што ў беларускім грамадстве фармуюцца новыя трэнды і беларусы пазбаўляюцца сваёй ранейшай "прамаскалёўскасці"? Да чаго могуць прывесці такія змены ў настроях беларусаў? Адказвае кіраўнік Беларускай аналітычнай майстэрні доктар сацыялагічных навук Андрэй Вардамацкі.

 


Генпракуратура зноў пра алкоголь у Рамана Бандарэнкі


Генпракуратура зноў выказалася пра нібыта наяўнасць алкоголя ў аналізах Рамана Бандарэнкі:

"Опубликованные в сети Интернет копии документов о результатах отсутствия этилового спирта в крови Романа Бондаренко, не учитывают весь спектр необходимых исследований для установления состояния пациента. В одном из опубликованных документов отсутствует результат исследования других биологических сред на содержание этанола, в том числе мочи.

По результатам судебной химической экспертизы, в биологических средах Романа Бондаренко, обнаружен алкоголь".

То бок Генпракуратура прызнала, што ў крыві медыкі БХМП не выявілі алкаголь. Аднак у мачы ці іншых "біялагічных ассяродзях" алкаголь усё ж знайшлі. Што гэта значыць?

У сярэднім моцны алкаголь з крыві выводзіцца за 3 дні, з мачы крыху даўжэй — ад 4 да 6 дзён. Калі ў крыві Бандарэнкі не было алкаголю, а ў мачы ён быў — гэта значыць што піць ён мог за 3-4 дні да затрымання і забойства.

Раман Бандарэнка не быў п'яны.


"Эўрарадыё", 25 лістапада 2020 р.

 

 

Затрымалі двух менчукоў з пудзіламі


Затрымалі двух менчукоў, якія ўсталявалі пудзілы з фатаграфіямі "службовых асобаў"

Як сцвярджаюць у міліцыі, двое жыхароў сталіцы зрабілі драўляныя пудзілы, прымацавалі да іх фатаграфіі праваахоўнікаў і ўсталявалі іх на вуліцы.

У дачыненні да іх распачатая крымінальная справа за хуліганства.

 


Зніклі чатыры прамаскалёўскія сайты


Рэзка зніклі чатыры адмарожаныя прамаскалёўскія сайты, піша @belarus_mythology.

Региональная сеть прокремлёвской пропаганды  в Беларуси одновременно лишилась сразу четырёх своих сайтов: по Берестейщине ("Берестье News"), Витебщине ("Витьбич"), Городненщине ("Гродно Daily") и Могилевщине ("Поднепровье"). Они перестали обновляться с начала ноября, а на днях и вовсе исчезли. Не ясно, надолго ли.

Вот примеры сумасшедших утверждений каждого из них:

"Берестье News": Евросоюз требует от Беларуси начала гражданской войны взамен на безвизовый режим.
"Витьбич": США передали Тихановскому коронавирусные пробирки для массового заражения белорусов.
"Гродно Daily": МВФ даст кредит Беларуси в обмен на права сексуальных меньшинств.
"Поднепровье": Белорусская оппозиция заражает население коронавирусом за деньги Сороса.


"Наша Ніва", 25 лістапада 2020 р.

 


Збіты ў жніўні таксіст атрымаў адказ з СК


Таксіст, якога ў жніўні збілі людзі ў чорнай форме, праз тры месяцы атрымаў адказ з СК. Следчыя не змаглі высветліць і апытаць асобаў, якія ўдзельнічалі ў затрыманні таксіста.

Аднак яны прыйшлі да высновы, што дзеянні ў дачыненні да мужчыны былі абгрунтаванымі, бо "супрацоўнікі міліцыі дзеялі ў межах дзейнага заканадаўства, з прычыны таго, што Іван Т. знаходзіўся ў месцы збору людзей, якія ўдзельнічаюць у несанкцыянаваным мерапрыемстве".

 


Яшчэ адзін журналіст знік у Пінску


Яшчэ адзін журналіст знік. У Пінску не выходзіць на сувязь карэспандэнт "Медыя-Палесся" Яўген Нікалаевіч.

Яўгена па тэлефоне папрасілі прыйсці ў аддзяленне крымінальнага вышуку на апытанне. Тэлефон недасяжны ад учора, паведамляе @bajby.

 


Да страйку далучыліся


+4 рабочых далучыліся да агульна нацыянальнай забастоўкі!

"Беларуськалій". Машыніст Бярозаўскага рудніка 1РУ Маргарыта Осіпава.
"Нафтан". Аператар тэхналагічных установак Іван Лянкевіч.
УВП "Нива-Холдинг". Майстар Сяргей Рулінскі.
"МЭТЗ". Машыніст Аляксандр Жэрдзеў.

 


"Жыве лукашызм"


Невядомыя ў Менску намалявалі свастыку і напісалі "жыве лукашизм".

"Соседи сказали, что 2-3 дня держится, не закрашивают", — паведамляюць чытачы.

У камунальнікаў дысананс? Нацыянальны сцяг яны хутка зафарбоўваюць…

 

Горш за фашызм толькі лукашызм


"Горш за фашызм толькі лукашызм". Вось такая расцяжка з’явілася сёння ноччу ў Горадні.

 


Разбілі вакно кватэры, дзе вісеў бчб-сцяг


Кавалкам бардзюру разбілі вакно кватэры ў Ваўкавысску, дзе вісеў маленькі бчб-сцяг.

Чытачы паведамляюць, што адбылося гэта на вуліцы Леніна. Вялікі кавалак бардзюру праляцеў праз увесь пакой, у якім у той момант былі гаспадары, але не пацярпелі.

"Примечательно то, что накануне приходил участковый, в штатском. Просил "по-хорошему" убрать с окон всё "лишнее". Также, хозяину квартиры открыто угрожали в соцсети: неизвестный в комментариях в ВК угрожал, что его убьют. Возможно, конечно это всё совпадения.

С большой вероятностью это сделали "люди" которым мешали флажки в окне, национальная символика, и фонарик-свеча, который горит в этом окне с момента смерти Ромы Бондаренко.

Следственный комитет провёл все необходимые действия, политический аспект решили не рассматривать. По последней информации уже есть подозреваемый", — пішуць чытачы.

 


Mars "не зацікаўлены браць удзл у палітычных паўстаннях"


Беларускае прадстаўніцтва кампаніі Mars, якая робіць нашыя любімыя батончыкі, "не зацікаўлена браць удзл у палітычных паўстаннях".

Арганізацыя Цэнтр новых ідэй накіравала зварот да розных міжнародных кампаніяў з просьбаю не размяшчаць рэкламу ў дзяржаўных СМІ.

Вось што адказаў вытворца шакаладных батончыкаў Mars:

"Нам вельмі шкада, што такая сітуацыя склалася. На жаль, як кампанія мы не зацікаўленыя браць удзел у палітычных паўстаннях".

Кампанія Mars вядома такімі прадуктамі, як Milky Way, M&M’s, Twix, Skittles, Snickers, Whiskas, Chappy, Pedigree, Uncle Ben’s, Royal Canin.

 


Як жывуць "пратэставыя" двары Менску?


Больш за 40 сталічных кварталаў ад мінулага тыдня актыўна патрулююцца карнікамі. Як правіла, гэта "мяцежныя" раёны, жыхары якіх найбольш актыўна ўдзельнічаюць у пратэстах і ладзяць дваравую актыўнасць.

Як памянялася жыццё жыхароў гэтых кварталаў? Вось яскравыя цытаты:

"У двары кругласуткава стаіць аўтобус і міліцэйскі УАЗік. На самой пляцоўцы ўвесь час знаходзяцца чалавекі чатыры, вакол дамоў ходзяць яшчэ чацвёра ці шасцёра. Некаторыя сілавікі сядзяць у аўтобусе і УАЗіку".

"Нам умоўна забаранілі збірацца на чаявання. Калі выходзім на двор, падыходзяць патрульныя і кажуць, што ў нас несанкцыянаванае мерапрыемства, нават калі нас шасцёра".

"Тут працуюць супрацоўнікі Маскоўскага РУУС, мы ўжо ўсіх ідэнтыфікавалі. Дзяжураць і патрульныя — парамі ходзяць па дварах. Каля бліжэйшай школы амаль кожны вечар паркуюцца бусы, у якіх сядзяць сілавікі ў Балаклаве. Два дні таму забралі чалавека прама там, яшчэ аднаго суседа затрымалі ў двары".

"Ну не можам мы цяпер стужачкі вешаць, але ў галовах нічога не змянілася. Сцягоў у вокнах і на балконах па-ранейшаму шмат. Што датычыць міліцэйскіх патрулёў, хай ходзяць: улетку па начах п'яныя кампаніі ў двары шумелі, можа, іх будуць уціхамірваць".

 


Дэпутаты з народам!


Дэпутат Менскага месцкага Савету дэпутатаў Павел Бачарнікаў патрабуе распачаць расследаванне гвалту і рэпрэсіяў з боку сілавікоў, пачынаючы з 9 жніўня.

— Органы ўлады і кіравання самаўхіліліся ад асноўнай функцыі — прадстаўлення і абароны правоў і інтарэсаў народу, — гаворыць ён у звароце.

 

Дэпутатка Менгарсавету просіць адмяніць рашэнне аб "узорным парадку"


Вольга Цесакова піша, што 18 лістапада прайшла пазачарговая сесія Менгарсавету, на якой і прынялі рашэнне "Аб зацвярджэнні комплексу дадатковых мерапрыемстваў".

Удакладненую позву дэпутатам даслалі ўвечары 17 лістапада. Аднак на самай сесіі дэпутатам падалі ў друкаваным выглядзе змененую позву, з унясеннем на разгляд дадатковага праекту рашэння, раней нідзе не фігураваў і ня разгледжанага на пасяджэнні профільнай камісіі.

Менавіта праз гэта яна просіць прызнаць рашэнне несапраўдным.

 


Хто дзеячаў культуры "падпісаўся" за Лукашку?


За Лукашку заступіліся:

Руслан Аляхно — спявак. У 2008 роке прадстаўляў Беларусь на Эўрабачанні, але да фіналу не дабраўся.
Ірына Дарафеева — спявачка. Працуе загадчыцай катэдры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры.
Алена Ланская — спявачка. Удзельнічала ў Эўрабачанні–2013, дзе заняла 16-е месца. Ланская абвінавачвала Святлану Ціханоўскую ў арганізацыі Майдану.
Анатоль Ярмоленка — спявак, народны артыст, аўтар "гіту" "Слухай бацьку".
Уладзімір Громаў — саліст Вялікага тэатру, народны артыст Беларусі.
Аляксандр Саладуха — спявак. Быў на закрытай "інаўгурацыі" Лукашкі ў канцы верасня.
Жанэт спявачка. Ездзіць зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў менскіх дварах.
Сёстры Груздзевы — спявачкі. Удзельнічалі ў інаўгурацыі Лукашкі.

 


Ігару Ільяшу суд прысудзіў 15 содняў


Журналісту "Белсату" Ігару Ільяшу суд прысудзіў 15 содняў за ўдзел у пікетаванні 26 кастрычніка.

У той дзень каля Чырвонага касцёла праходзіў супольны марш студэнтаў і пенсіянераў. Аднак у гэты час Ігар накіроўваўся на завод МАЗ па працы.

На судзе Ігар заявіў, што ў вечар затрымання трое невядомых у цывільным адчынілі дзверы ягонае кватэры ключом, верагодна тым, які канфіскавалі ў яго жонкі Кацярыны Андрэевай, журналістыкі "Белсату", якая зараз з'яўляецца падазраванай у крымінальнай справе.

Пазней супрацоўнікі паказалі пастанаўленне аб канфіскацыі тэхнікі Кацярыны, але пачалі забіраць і тэхніку Ігара, пра што ён сказаў. У выніку журналіста забралі для дачы паказанняў па справе яго жонкі. Аднак у Цэнтральным РУУС Ільяшу быў прад'яўлены пратакол аб правапарушэнні.

На судзе адвакат заявіў хадайніцтва аб спыненні справы, бо ягонае віны не даказалі.

— Мая пазіцыя — трэба дабівацца справядлівасці ў гэтай краіне, — сказаў Ігар у судзе.

Судзіла нашага калегу сумна вядомая суддзя Шабуня.

 


Жыхар Валожына Сяргей Тур павесіў на сваім гаражы бчб-сцяг


Зараз яго вінавацяць у парушэнні арт. 23.34 КаАП (парушэнне масавых мерапрыемстваў). Да мужчыны прыходзілі з аглядам і забралі ўсю бчб-сімволіку. Прычым самога Сяргея ўдома не было.

Раней Сяргей Тур пафарбаваў гаспадарчую пабудову на сваім участку ў патрыятычныя колеры — на белым фоне намаляваў чырвоную лінію. Пасля гэтага, кажа, на яго пачалося сапраўднае паляванне.

Да мужчыны на працу (ён ІП) адпраўлялі санстанцыю, падатковую, дойліда.


"Белсат", 25 лістапада 2020 р.

 


В Гомеле и Речице пропал интернет А1.

Оператор: Проблема устранена


Вечером жители Гомеля и Речицы сообщили, что у них пропал домашний интернет и телевидение, плохо работает мобильная связь. Сбои начались в районе 20 часов.

На сайте появилась информация: "В настоящее время по техническим причинам временно недоступны услуги интернета и телевидения Гомеля и Речицы. Наши специалисты уже работают над исправлением ситуации. Приносим извинения за временные неудобства".

Чуть позже редакции удалось выяснить, что проблема решена.

— По состоянию на 20:30 проблема была устранена, а доступ к услугам был восстановлен в полном объёме, — сообщили в пресс-службе А1.


"Сильные Новости", 25 лістапада 2020 р.

 


Промаскалёвские настроения в Беларуси уменьшились


Вчера "Коммерсантъ" опубликовал данные, согласно которым промаскалёвские настроения в Беларуси уменьшились на 11 процентов. Причём, что для Масковии больнее всего, эти 11 процентов почти целиком перекочевали в группу беларусов с проевропейскими взглядами.

Нику прислали секретное исследование, которое заставляет задуматься ещё крепче. Авторы исследования интересовались, как беларусы оценивают новость о том, что Маскоаия по просьбе Лукашки сформировала резерв карателей для возможного размещения в Беларуси. 20% респондентов ответили, что отнеслись к этому "скорее отрицательно", 41% — "очень отрицательно".

Вот такие пироги, товарищ Лаврушка.


Telegram-канал "Ник и Майк", 25 лістапада 2020 р.

 

 

Да страйку далучаюцца новыя асобы — з Менска, Салігорска, Наваполацка


Страйкавы рух у Беларусі набірае сілу.

У чацвер да Агульнанацыянальнага страйку далучыўся яшчэ адзін работнік ААТ "Нафтан" Сяргей Ерамееў, паведамляе gazetaby.com.

Да нацыянальнага страйку напярэдадні далучыліся і працоўныя іншых прадпрыемстваў: Аляксандр Жардзеў з Менскага электратэхнічнага завода імя У.І. Казлова, інжынер-электронік ААТ "ЛМЗ Універсал" УПП "Ніва-холдынг" (Салігорск) Ігар Асіпян і майстар ДПУП "Вокнасэрвтсцэнтр", якое ўваходзіць у гэты ж холдынг, Сяргей Рулінскі.

 


Стачка на "Беларуськаліі": мужных шахцёраў становіцца ўсё больш


Працаўнікі прадпрыемства далучаюцца да страйку кожны дзень.

Яшчэ адзін працоўны ААТ "Беларуськалій" Дзмітрый Сушчынскі далучыўся да стачцы.

"Я, Сушчынскі Дзмітрый Анатольевіч, апаратчык ЦПРД 3РУ, далучыўся 2020/11/26 да стачцы", — гаворыцца ў заяве рабочага, апублікаванага Стачкамам ААТ "Беларуськалій".

Да стачцы на прадпрыемстве падпісалася ўжо больш за 100 чалавек. "Мужных мужчын становіцца больш", — адзначае Страйкам.

 

Беларусы прымусілі АМАП уцякаць ад сябе


Пратэсты выходзяць на новы ўзровень.

Душа беларуса радуецца: новы фармат вулічных маршаў стаў даволі бяспечным і эфектыўным, піша ў артыкуле для dw.com беларуская журналістка Саша Раманава.

22 лістапада лакальныя чаты двароў і раёнаў сталі самі вызначаць месца збору пратэстоўцаў. Так людзям, якія нарадзіліся і выраслі ў Серабранцы або Малінаўцы, не давялося праўдамі і няпраўдамі дабірацца да чужога двара ў цэнтры места.

Зараз людзі фармуюць калоны ў сваіх раёнах і часам аб'ядноўваюцца вуліцамі — шмат светлых асоб, пратэст жывы, сцягі на месцы, дэпрэсія ад перажытага гвалту адступае.

Алібегава, Малінаўка, Пушкінская, Трактарны, Паўднёвы Захад, Каменная Горка, Уручча — лакальных маршаў у мінулую нядзелю было пад сотню, і пакуль карнікі разганялі людзей у адным раёне места, у другім ужо збіралася новая калона.

Вядомы беларускі мастак Уладзімір Цэслер нездарма за тры месяцы пратэстаў намаляваў сотню сцягоў сталічных раёнаў, якія прэзентуюць, па сутнасці, варыяцыі бел-чырвона-белага з мясцовай разыначкай. Цяпер такія сцягі нарасхват — суседзі пад імі выходзяць на шэсці.


АМАП не ведае двара, дзе вы нарадзіліся


У Менску не больш за дзве тысячы байцоў АМАПу. Калі яны нейтралізуюць пратэст у цэнтры места або ў адным нейкім двары, то шкода ад нядзельнай акцыі ацэньваецца дзясяткамі пацярпелых ад святлогукавых гранат і сотнямі затрыманых (дзве нядзелі запар колькасць затрыманых перавышала тысячу чалавек).

Але каб забяспечыць парадак ва ўсіх дварах Менска, асабовы склад трэба драбніць на часткі. Што 10 чалавек зробяць калоне з 500 пратэстоўцаў? Адсюль — кадры з Менска 22 лістапада, калі натоўп гоніць групу карнікоў прэч.

Уласныя двары і кварталы — гэта тэрыторыя, дзе ты ведаеш кожны куст. Ведаеш, як пры выпадку можна сысці і куды схавацца.

Вялікай калоны не атрымалася ў цэнтры, бо шчыльнасць жыхароў у старых дамах зусім нізкая, ды і самім гэтым жыхарам выходзіць на вуліцы цяжкавата — яны ўважаюць за лепшае размахваць з вокнаў сцягамі і асяняць крыжам калону, як зрабіла з балкончыка адна бабуля, фота якой абышлі СМІ. Магчыма, у наступную нядзелю самі сілавікі заклічуць грамадзян праявіць свядомасць і збірацца як раней — ля ачаплення ля стэлы, а то ж немагчыма разагнаць такі дэцэнтралізаваны пратэст!

Беларусы паглядзелі адзін аднаму ў вочы на самым буйным першым маршы 16 жніўня, пераканаліся, што за перамены большасць, і што крах рэжыму — справа часу.

Так, адной вялікай пратэстнай калоны ў цэнтры сталіцы няма — выявы для СМІ не атрымаецца. Але гэта толькі афіцыёзная прапаганда паўсюль гаворыць, што людзі выходзяць на вуліцы праз карцінкі. Яны выходзяць, таму што ім абрыдла трываць хлусню і гвалт. І таму, што Лукашка павінен сысці. У спісах праваабарончага цэнтра "Вясна" за 22 лістапада 437 прозвішчаў затрыманых асоб. За тыдзень да гэтага было 1 200.

Тактыка спрацавала, у наступную нядзелю на вуліцы выйдзе яшчэ больш пратэстоўцаў. Беларусы перасталі рэагаваць на святлогукавыя гранаты. Ёсць відэа: каля станцыі метро "Пушкінская" 22 лістапада чутныя выбухі і бачны дым, а пратэстоўцы застаюцца на месцы, не ўцякаюць. На маршах людзей з абмежаванымі магчымасцямі можна сустрэць Георгія Сайкоўскага — хлопца ў інвалідным крэсле, які страціў ступню ў выніку выкарыстання святлашумавой гранаты ў ноч з 10 на 11 жніўня.

"Ціхая вада грэблі ірве", — напісаў у Facebook звольнены дырэктар інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў.

 

 

Эўрапарламент прыняў новую рэзалюцыю па Беларусі


Эўрапарламент прыняў новую рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі ды забойстве Рамана Бандарэнкі.

Дакумент ізноў заклікае Эўракамісію прыняць зразумелыя, эфектыўныя ды своечасовыя абмежавальныя захады — так званы эўрапейскі аналог "Акту Магніцкага".


"Хартыя’97%", 26 лістапада 2020 р.

 


1,5 рока "хіміі" за надпіс "Балаба — забойца"


Студэнт, які напісаў "Балаба — забойца", атрымаў 1,5 рока "хіміі"

19-рочны студэнт асуджаны на 1,5 рока "хіміі" за абразу камандзіра мінскага АМАПу Дзмітрыя Балабы. Хлопца затрымалі ў канцы верасня каля дома ў Мінску, дзе жыве сілавік. 

Студэнт напісаў асадкай на абвестках каля ўваходу ў пад'езд "Балаба — забойца". Паколькі напярэдадні там з'явіліся падобныя надпісы, выкананыя фарбай, за домам сачылі.

 


На Раманаўскую Слабаду прыехалі каб зняць БЧБ-сцяг


25 лістапада на Раманаўскую Слабаду прыехала пажарная машына, каб зняць БЧБ-сцяг на адным з балконаў, але жыхары кватэры выратавалі сцяг. У нас ёсць відэа гэтай спецаперацыі.


Уладальніца сцяга расказвае, што перад гэтым да іх у кватэру неаднаразова ламіліся невядомыя ў цывільным, а потым прыгналі машыну МНС з лесвіцай:

— Яны паспрабавалі зняць сцяг, але мы яго выратавалі і запісалі аперацыю выратавання на відэа.

Пасля гэтага да нас падняўся мужчына ў форме і з ім хлопец у цывільным, стукалі ў дзверы, а потым ужо праз дзверы сказалі, каб больш мы сцяг не вешалі, таму што будзем плаціць за ілжывы выклік, нас звольняць з працы і за несанкцыянаваны мітынг на балконе мы будзем сядзець пятнаццаць сутак.

 


Лаўрушка перадаў Лукашке прывітанні ад Пуйла
і нагадаў пра дамоўленасці ў Сочы


— Перш за ўсё прывітанні вам ад Уладзіміра Уладзіміравіча [Пуцла]. Ён пацвердзіў усё, пра што вы дамовіліся з ім раней, асабліва ў Сочы. У нас цалкам супадае зацікаўленасць ва ўмацаванні адносін.

Лукашка пры гэтым быў сумнаваты. Мы зрабілі відэа, дзе бачны выраз твару беларускага дыктатара падчас прамовы Лаўрушкі.

Словы маскалёўскага міністра пацвярджаюць меркаванні экспертаў наконт таго, што Масква настойвае на выкананні Лукашкаю ранейшых дамоўленасцяў. Відаць, яны непасрэдна датычаць сітуацыі ў нашай краіне, дзе са жніўня праходзяць масавыя пратэсты, падчас якіх былі затрыманы каля 30 тысяч чалавек.

 


МНС будзе штрафаваць жыхароў кватэр за БЧБ-сцягі і стужачкі


З сённяшняга дня дзейнічае пастанова МНС згодна з якой нельга "размещать на фасадах, крышах и (или) наружных поверхностях выступающих частей зданий (терраса, крыльцо, ступени и другие) изделия из горючего текстиля, не предусмотренные проектной документацией, за исключением случаев, установленных законодательством". 

Гэтая пастанова — яшчэ адзін крок уладаў у барацьбе з БЧБ-сцягамі і стужкамі. Цяпер за вывешванне сцягоў на балконе можна атрымаць штраф, як за парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы: грамадзяне — да 30 базавых велічынь, а юрасобы — да 200 базавых.

 


Петыцыю "Аб забароне калабарацыйных сімвалаў" выдалілі


Петыцыю "Аб забароне калабарацыйных сімвалаў", якую размясцілі на сайце электронных петыцый change.org, выдалілі. 
"Гэта петыцыя была выдаленая, бо яна парушыла нашы правілы супольнасці", — патлумачылі нам прадстаўнікі сайта. 
У петыцыі прапаноўвалі забараніць бел-чырвона-белы сцяг і "калабаранцкую сімволіку, якую выкарыстоўваюць пратэстоўцы ў апошнія месяцы".

За ўвесь час петыцыя сабрала менш за 1,5 тысячы подпісаў.

 


Родныя Рамана Бандарэнкі падалі заяву аб завядзенні
крымінальнай справы па фактах праслухоўвання іх тэлефоных размоў 


Учора аўдыязапісы размоў родных забітага Рамана Бандарэнкі з'явіліся ў "расследаванні" прапагандыста Грыгорыя Азаронка ў эфіры СТБ.

Сваякі лічаць, што праслухоўванне і публікацыя аўдыязапісаў іх размоў парушаюць артыкул 28 Канстытуцыі Беларусі, артыкул 18 закона "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі" і артыкул 9 Канвенцыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб правах і асноўных свабодах чалавека.

 


МЗС Украіны адказаў на ноту пратэсту


МЗС Украіны адказаў на ноту пратэсту: лічым рэакцыю беларускага боку празмерна эмацыйнай і ў цэлым беспадстаўнай

"МЗС Украіны прыняло пад увагу ўручэнне амбасадару Украіны ў Беларусі ноты пратэсту МЗС Беларусі. Лічым рэакцыю беларускага боку празмерна эмацыйнай і ў цэлым беспадстаўнай", — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні МЗС Украіны.

У міністэрстве адзначылі, што не бачаць ніякіх падстаў для абмежавання права на мірны пратэст.


"Эўрарадыё", 26 лістапада 2020 р.

 


Каталіцкія біскупы Беларусі напісалі зварот
супраць гвалту і беззаконня ў краіне


"Наша бацькаўшчына Беларусь ужо чацвёрты месяц знаходзіцца ў нябачаным дагэтуль грамадска-палітычным крызісе, які, на жаль, паглыбляецца. Насілле не спыняецца, надалей праліваецца кроў, грамадства падзелена. Гэта не прадвяшчае нам шчаслівай будучыні, бо, як казаў Хрыстос, дом, падзелены сам у сабе, не выстаіць.

Цяжка паверыць, што такое адбываецца ў нашай міралюбнай краіне, вядомай сваёй талерантнасцю і згодай паміж людзьмі розных веравызнанняў і нацыянальнасцяў". — гаворыцца ў лісце.

 


Беларускі МЗС выразіў пратэст амбасадару Украіны


Беларускі МЗС выразіў пратэст амбасадару Украіны ў сувязі з "антыбеларускімі акцыямі" каля амбасады Беларусі ў Кіеве.

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь выклікала Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігара Кізіму. 

Ўкраінскаму дыпламату ўручана нота МЗС, у якой беларускі бок выказаў рашучы пратэст у сувязі з бесперапыннай серыяй антыбеларускіх акцый у дачыненні да Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне.

"Супрацьпраўная дзейнасць радыкальных элементаў каля будынку беларускай дыпламатычнай місіі ў Кіеве стварае непасрэдную пагрозу для яе функцыянавання, а таксама для бяспекі супрацоўнікаў Пасольства і членаў іх сем'яў", — гаворыцца ў заяве МЗС.

Амбасадару была выказаная скрайняя заклапочанасць "бяздзейнасцю кампетэнтных органаў Украіны па спыненні правакацыяў і адсутнасцю належных мер рэагавання на адпаведныя афіцыйныя запыты беларускага боку".

 

Павел Латушка пракаментаваў візіт у Менск міністра замежных справаў Масковіі


— Па выніках сустрэчы ў Сочы беларускі народ інфармацыі не атрымаў, а сёння высвятляецца, што Лукашка нешта паабяцаў і павінен выконваць. Сакрэтныя перамовы? Сакрэтныя дамоўленасці? І ў Лукашкі ўжо з'явіўся сакрэтны абавязак, які будуць вяртаць ні Макей, ні Галоўчанка, а беларусы, якія не давалі згоды на тое, каб Лукашка прадстаўляў іх інтарэсы.

Любыя сепаратныя дамоўленасці, не будуць мець сілы, — нагадаў Павел Латушка міністру Лаўрушке.

 


Асудзілі інваліда-вазочніка


Інваліда 1-й групы вазочніка Аляксея Карэнькова асудзілі за ўдзел у "несанкцыянаваным" мітынгу.

34-рочнага інваліда Аляксея Карэнькова асудзілі паводле арт. 23.34 КаАП. Суддзя Святлана Кузмічонак сама прыехала да інваліда і асудзіла яго проста ў ягоным доме.

 

63-рочную пенсіянерку з Берасця пакаралі штрафам


63-рочную пенсіянерку з Берасця Алену Гнаўк пакаралі штрафам у памеры 50 базавых велічыняў (1350 рублёў).

Алену Гнаўк асудзілі паводле арт. 23.34 КаАП РБ. Суддзя Аляксандр Сямянчук, асудзіў жанчыну за ўдзел у акцыі 15 лістапада ў Берасці.

Агульны штраф пенсіянеркі склаў 1300 долараў. Акрамя гэтага жанчына адсядзела 20 содняў у берасцейскім ІЧУ і з’ўяўляецца фігуранткай крымінальнай справы па артыкуле 342 КК РБ (арганізацыя дзеянняў груба парушаючых грамадскі парадак).

 

 

Упаўнаважаныя прадстаўнікі Лукашкі атрымалі дадатковыя правы


Адстаўнікі карных органаў, якіх Лукашка прызначыў ягонымі прадстаўнікамі ў Менску і абласцях цяпер атрымалі права прысутнічаць на пасяджэннях органаў кіравання местаўтваральных і сістэмаўтваральных гаспадарчых таварыстваў, уносіць прапановы па пытаннях, якiя разглядаюцца на гэтых пасяджэннях, ацэньваць дзейнасць названых арганізацыяў на аснове аналізу эфектыўнасці іх работы. Урад вызначыць пералік гэтых арганізацыяў.

 


У дачыненні да Яўгена Юшкевіча распачалі крымінальную справу


У дачыненні да былога следчага Яўгена Юшкевіча распачалі крымінальную справу.

Падрабязнасці справы невядомыя. Адвакат Яўгена Марыя Колесава-Гудзіліна паведаміла, што яна пад падпіскай аб неразгалошванні.

 


Пры затрыманні берасцейцу зламалі руку


Андрэй 8 лістапада прымаў удзел у акцыі пратэсту ў Менску, яго затрымалі карнікі моцна збілі ў бусе. Пасля таго мужчына атрымаў чарговыя 15 содняў арышту, а пакуль сядзеў яшчэ 50 базавых велічыняў штрафу (1350 рублёў) па іншай справе.

— Мяне зацягнулі ў бус, і пачалі збіваць: білі па галаве, на спіце, па нагах. Аказалася ў мяне зламаная рука, але ні на Акрэсціна, ні ў вязніцы ў Баранавічах і Жодзіна мне дапамогі не аказалі. Усе 15 содняў я прасядзеў са зламанай рукой, і толькі 24 лістапада, калі адседзеў содні я змог атрымаць дапамогу і мне наклалі гіпс і далі лекарняны, — расказаў Андрэй Прыстаўка.

Андрэй Прыстаўка вядомы ў Берасці тым, што пафарбаваў галаву і бараду пад колер нацыянальнага сцягу.


"Белсат", 26 лістапада 2020 р.

 


Акцыі "нуль праміле"


Пасьля ўчорашняга відэа Генэральнай пракуратуры беларусы працягвалі выходзіць на акцыі "нуль праміле" ў падтрымку затрыманых доктара-анэстэзіёляга Арцёма Сарокіна і журналісткі Кацярыны Барысевіч, а таксама ў памяць пра загінулага Рамана Бандарэнку. Гомель, Менск: Уручча, Ляскоўка, Серабранка, бацькі вучняў менскай гімназіі №4.

Сёньня рабочыя МАЗ і віцебскія мэдыкі далучыліся да акцыі ў падтрымку затрыманых доктара-анэстэзіёляга Арцёма Сарокіна і журналісткі Кацярыны Барысевіч.

Гарадзенскія лекары далучыліся да акцыі "0 праміле".

 


"Асноўны паказчык ап'яненьня — кроў".
Што пра вэрсію ўладаў кажуць прафэсійныя нарколягі


Прафэсар, доктар мэдычных навук і практыкуючы нарколяг сьцьвярджаюць, што: Раман Бандарэнка быў абсалютна цьвярозы.

— Асноўны паказьнік алькагольнага ап’яненьня — кроў. Калі 0 праміле алькаголю ў крыві, чалавек лічыцца абсалютна цьвярозым. Аналіз мачы, прабачце, ні пра што, — заяўляе прафэсар мэдыцыны.

 


Людзі з інваліднасьцю выйшлі на традыцыйны марш


Людзі з інваліднасьцю выйшлі на плошчу Калініна ў Менску на ўжо традыцыйны для чацьвярга марш. Супрацоўнікі ў балаклавах падыходзяць да прысутных на плошчы і спрабуюць размаўляць, паведамляе Onliner. Праспэкт Незалежнасьці перакрылі на разьвязцы з вуліцай Філімонава ў бок цэнтру.

 


Вядоўца і музыка Аляксандар Памідораў звольніўся з "Радыё Рокс"


— Ёсьць дысананс у тым, каб весьці забаўляльныя праграмы ў той час, калі ў тваім двары невядомыя спрабуюць схапіць тваю дачку, — сказаў ён у камэнтары @by_culture. Да таго ж, паводле Памідорава, пасьля таго як ён адседзеў 8 сутак, яму на працы сказалі, што пры паўторным затрыманьні зь ім разьвітаюцца.

 


Апэратара RT, які напаў на журналіста ў Беларусі,
затрымалі на ўкраінскай мяжы і забаранілі ўезд


Украінскія памежнікі на ўкраінска-малдоўскай мяжы затрымалі апэратара маскалёўскага тэлеканалу Russia Today Ігара Завідзея, які ў Беларусі адзначыўся нападам на журналіста Алеся Пілецкага і ўдзельнікаў акцый пратэсту. Яго не ўпусьцілі ва Ўкраіну, бо раней ён наведваў Крым з парушэньнем украінскага заканадаўства. І забаранілі яму ўезд на 3 рока.

 


МЗС Украіны адрэагавала на ноту Менску


МЗС Украіны заявіла, што праваахоўнікі надзейна ахоўваюць беларускую амбасаду і "ніякіх падставаў для абмежаваньня права на мірны пратэст няма"; нагадала, што падчас Рэвалюцыі годнасьці "беларускі бок не рэагаваў на правакацыі грамадзян пад сьценамі амбасады Ўкраіны ў Менску" і ўзгадала сытуацыю з аглядам украінскага амбасадара на мяжы.


"Радыё Свабода", 26 лістапада 2020 р.

 


Арыштавалі мужчыну, які раскідаў самарэзы каля будынкаў ГУБАЗіК


У Магілёве арыштавалі 49-рочнага мужчыну, які раскідаў самарэзы каля будынкаў ГУБАЗіК, СК, КДК, міліцыі, выканкама. За гэтым працэсам ён трапіў на камеры, якімі ўтыканыя будынкі. СК сцвярджае, што адзін са службовых аўтамабіляў прабіў кола на тым самарэзе. Супраць мужчыны — крымінальная справа, яго можа чакаць турма.

 


На маршы людзей з інваліднасцю ў Менску затрымалі некалькі асобаў


Адной жанчыне, інваліду 1 групы, прыціснулі руку дзвярыма буса, давялося выклікаць хуткую. Цяпер жанчына знаходзіцца ў шпіталі.

UPD. "Бусікаў было па 2-3 на аднаго чалавека. У тым ліку з нумарамі 3-га і 4-га рэгіёнаў. На плошчы Калініна, у ачапленні балаклаў, застаўся толькі вазочнік і сталы мужчына (за 75 рокаў дакладна) з бел-чырвона-белай маскай", — напісаў чытач.

 


Міс Беларусь — 2008 Вользе Хіжынковай далі яшчэ 15 сутак! 


Аднак гэта пакаранне,  па словах адваката, не будзе падсумоўвацца з папярэднімі. Таму адлік будзе пачаты з 26 лістапада, а выйсці па ім яна павінна 11 снежня. Выходзіць, агулам за кратамі Вольга правядзе 33 дні.

 


Прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін
напісаў заяву на звальненне па ўласным жаданні


— Так, я напісаў прашэнне па ўласным жаданні. Заўтра будзе вядомы вынік — у мяне пакуль падпісанай паперы няма на руках. Прычына — уласнае жаданне, падрабязнасцяў асабліва і няшмат. Я спадзяюся, што ў чалавека, які прыйдзе на маю пасаду, усё будзе добра. Я амаль 10 рокаў свайго жыцця прысвяціў гэтай службе, я кроўна зацікаўлены, каб у інфармацыйнага аддзела ўсё было добра. Я да гэтага часу з'яўляюся часткай царквы, захоўваю служэнне, але трохі ў іншы паўнаце якасцяў, — пракаментаваў Сяргей Лепін.

Раней Сяргей Лепін напісаў пра руйнаванне плошчы Пераменаў.

"Не разумею, навошта гэта здзек з партрэтамі забітага, над кветкамі ў яго памяць, навошта гэтае сатанінскае патаптанне лампадак і абразкоў, барацьба з імправізаваным мемарыялам у двары, уздоўж дарог...? У чым сэнс? Не ўзгоднена, так? А вось такія паводзіны і стаўленне — яно ўзгоднена? З кім?".

У выніку прэсавага сакратара БПЦ выклікалі ў пракуратуру.

 

 

Акцыі "Нуль праміле"


Акцыі "Нуль праміле", якія ініцыявалі медыкі менскай Лякарні хуткай дапамогі, распаўсюдзіліся на розныя месты і медустановы краіны.

Вось фоты з 6-й клінічнай лякарні Менска (куды на днях мае прыехаць Лукашка), з адной з лякарняў Горадні, з менскіх раёнаў Кавальская Слабада, Нававіленская, Вяснянка і Сухарава, з Дзевятоўкі (Горадня) і Маладзечна.

"Нуль праміле" — гэта акцыя салідарнасці з доктарам Сарокіным і журналісткай Барысевіч, якія апублікавалі вынік аналізу, што ў крыві Рамана Бандарэнкі не было алкаголю (пасля таго як СК і Лукашка заявілі, што Бандарэнка быў п'яны). Гэта таксама патрабаванне правасуддзя над забойцамі 31-рочнага менчука.


"Наша Ніва", 26 лістапада 2020 р.

 

 

Всё тайное становится явным


Лаврушка достал из-под стола договоренности в Сочи, которые были достигнуты между Пуйлом и Лукашкай. Именно поэтому лицо экс-президента было таким печальным во время "приветов от Владимира Владимировича". Такие вопросы принято решать кулуарно.

Кремль долго терпел, но Лукашка не сделал ничего из того, что обещал. Пришло время принуждать Лукашку публично. И, кажется, это только начало.

Итак, что это за сочинские договоренности, о которых говорил Лаврушка. Ник заглянул одним глазом в секретную папку маскалёвского министра:

конституционная реформа до конца года, которая предполагает переход к парламентской республике;
новые выборы без Лукашки, которые должны состоятся до весны следующего года;
освобождение Бабарико, на которого делает ставку Масковия как кандидата, который сможет соблюсти баланс интересов.

Теперь всё, как у Ильфа и Петрова.

— Утром деньги — вечером стулья.
— А можно, сначала стулья, а потом деньги?
— Можно, но деньги вперёд.

Лукашка поставлен на счётчик. Время тикает. 10, 9, 8…

Коллеги из канала "Шпиц первого" подтверждают информацию Ника про Бабарико и конституционную реформу.
Несколько важных уточнений:

Сценарий по Бабарико простой: выходит без условий и сам решает, что дальше делать. "Железобетонное" обвинение (грозит до 13 лет) накануне встречи никакого впечатления на Лаврушку не произвело. Все знают цену уголовным делам Лукашки;
Воскресенский не возбуждает Кремль в плане человека, который ведёт речь про реформу вертикали.

Из новых вводных:

запрет на игру с Китаем;
никакой помощи "Белгазпромбанку", который тонет, пока не будут выполнены все условия, описанные выше.

По Китаю нужен отдельный комментарий. Нечего было под визит Лаврушки злить Масковию и показушно принимать грамоты у китайского посла. Ответочка Кремлю так себе получилась — Пуйло принял грамоты в тот день от 20 послов. В общем, за идею Масковию балансировать Китаем МИДовским стратегам твёрдая двойка. Просто разозлили. Там и без беларусских игр проблем хватает.

Удавка сжимается.


Telegram-канал "Ник и Майк", 26 лістапада 2020 р.

 


"Прыйшлі пяць чалавек у масках":
у мікрараёне Ржавец падпалілі кабінет старшыні таварыства ўласнікаў


Улады разглядаюць менскі раён як "нядобранадзейны".

Сёння ўночы ў памяшканні старшыні таварыства ўласнікаў дома на Пераможцаў, 127 здарыўся пажар. Пасля гэтага ў чаце дому з'явілася інфармацыя аб тым, што пяцёра невядомых узламалі дзверы і наладзілі падпал. У МНС Onliner пацвердзілі інфармацыю аб НЗ і заявілі, што магчымая прычына пажару — падпал.

У МУС пакуль абмежаваліся кароткай заявай: праводзіцца праверка. Мясцовыя жыхары зараз актыўна абмяркоўваюць тое, што здарылася і не разумеюць, як такое магло адбыцца, бо іх двор з нядаўняга часу знаходзіцца ў ліку "нядобранадзейных" раёнаў і актыўна патрулюецца карнікамі. "Мяркуючы з усяго, мэтанакіравана падпальвалі. Унутры ўсё выгарала ў нуль. Зараз там голыя сцены замест утульнага кабінета", — напісаў мясцовы жыхар.

 


Два года "химии" присудили Георгию Василенко
за поднятие бело-красно-белого флага в Гомеле


В суде Центрального района города Гомеля прошло судебное заседание по делу о поднятии бело–красно–белого флага на одной из центральных площадей Гомеля. Два года ограничения свободы с направлением в учреждение открытого типа — такой приговор вынес сегодня судья Сергей Соловский, передаёт "Радыё Свабода".

16 августа на площади Ленина в Гомеле был поднят бело–красно–белый стяг. Для этого пришлось спустить красно–зелёную тряпку. Данный акт был воспринят площадью с восторгом, однако спустя некоторое время пресс–служба УВД Гомельского облисполкома сообщила, что по подозрению в совершении преступления был задержан гомельчанин Георгий Василенко.

Ему выдвинуто обвинение по ч. 2 ст. 339 Уголовного Кодекса Республики Беларусь. Такое правонарушение трактуется как злостное хулиганство и наказывается арестом, ограничением свободы до 3–х лет, или лишением свободы от 1 года до 6 лет. До суда Георгий находился под подпиской о невыезде и при поручительстве двух человек.

— Я полностью признал факт своего участия в замене зелёного флага на бело–красно–белый и о содеянном не жалею. И я готов за это понести ответственность! — заявил Георгий на приёме у правозащитника Леонида Судаленко.

Первое судебное заседание прошло 17 ноября. В тот день судья Сергей Соловский назначил следующее заседание на 23 ноября, когда состоялись прения по делу. Прокурор счёл, что вина Василенко доказана в полном объёме, и предложил назначить ему наказание в виде двух лет ограничения свободы с направлением в исправительное учреждение открытого типа. Защитник обвиняемого Анна Павлюк не согласна с квалификацией дела и считает, что снятие госфлага не подпадает под статью "Хулиганство".

— Конкретных лиц, которые жаловались на действия обвиняемого, не установлено. А значит, не доказана и явная общественная опасность тех деяний, которые мы рассматриваем в судебном заседании, — отметила адвокат.

Также она напомнила суду, что бело–красно–белый флаг — национальная символика, и он дважды в истории Беларуси был государственным флагом. И сегодня БЧБ-флаг не является запрещённой или экстремистской символикой и не несёт в себе каких-либо экстремистских символов.


"Хартыя'97%", 27 лістапада 2020 р.

 


Лыжнік Сяргей Далідовіч адмовіўся прыбраць з гаўбца
бел-чырвона-белы сьцяг на патрабаваньне ўладаў


"Гарыць сьвечка на падвоканьні ў памяць пра Рамана. Хіжынковай яшчэ 15 сутак дадалі. А тут: здыміце, паважаны... Гісторыя — яна такая: правядзі рэфэрэндум аб сымболіцы цяпер, упэўнены, вярнуўся б сьцяг (бел- чырвона-белы) зноў. І гэта нармальна. Не хачу хаосу. Хачу павагі да выбару народу. Не хачу гвалту. Хачу дыялёгу. Сьцяг не здыму. Заплачу штраф (калі трэба)", — пракамэнтаваў вядомы лыжнік у сябе ў Facebook патрабаваньне адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску.

 


У менскім мікрараёне Ржавец падпалілі кабінэт
старшыні таварыства ўласьнікаў


Сёньня ўначы згарэў кабінэт старшыні таварыства ўласьнікаў на праспэкце Пераможцаў, 127, паведаміў Onliner. Сама старшыня напісала ў чаце дома, што невядомыя ўзламалі дзьверы і ўчынілі падпал. Паводле Onliner, падпальшчыкі разьвесілі бел-чырвона-белыя сьцягі і раскідалі пляшкі ад каньяку.


P.S. Лукашысты ўчынілі чарговую правакацыю ("Ju.K.").

 


У чым памылка Лаўрушкі


Галоўная праблема Крамля палягае ў тым, што ён ня можа прызнаць відавочны факт: у Беларусі зьявіўся новы суб’ект палітыкі — беларускі народ, лічыць аналітык Валер Карбалевіч.

 


З Інстытуту гісторыі звольнілі ўжо 7 супрацоўнікаў.
Яшчэ 5 сышлі самі ў знак салідарнасьці


З 17 лістапада не падоўжылі кантракты кандыдатам гістарычных навук Мікалаю Волкаву, Аляксею Шаланду і Кацярыне Крывічанінай, кандыдату філялягічных навук Алесю Жлутку, навуковым супрацоўнікам Аляксею Радаману, Тацяне Папоўскай і Ўладзімеру Шыпілу.

Паводле Tut.by, у знак салідарнасьці з сваімі калегамі з Інстытуту гісторыі звольніліся яшчэ 5 гісторыкаў — Уладзімер Тугай, Андрэй Мацук, Вадзім Аніперкаў, Андрэй Унучак і Васіль Варонін.

 


Зьявілася сьведчаньне, як карнікі зьбіваюць затрыманых у аўтазаку


Відэа: By_Pol , аб'яднаньня былых сілавікоў Беларусі.

У салоне аўтазаку знаходзяцца каля 10 карнікоў у балаклавах. У аўтазак прыводзяць ўсё новых і новых затрыманых мужчын, іх там больш дзесяці, большасьць стаяць на каленях на падлозе.

Затым прыводзяць мужчыну, які, мяркуючы па голасе, ужо пацярпеў. Ён пытаецца: "Навошта мяне ламаць, я ж нічога не раблю?" Яго ў адказ б'юць дубінкай двое карнікоў — той стогне і кажа, што яму балюча.

 

 

Зь вясковага настаўніка, які далучыўся да страйку, спаганяюць грошы за навучаньне


Настаўніка з аграмястэчка Добрая ў Горацкім раёне Аляксандра Крушава абавязалі вярнуць у рэспубліканскі бюджэт 9375 рублёў за навучаньне ў Магілёўскім унівэрсытэце імя Куляшова. Адміністрацыя мясцовай школы спыніла зь ім працоўныя адносіны неўзабаве пасьля таго, як ён са сваёй каляжанкай і сваячкай Натальляй Крушавай падтрымалі агульнанацыянальны страйк.

 


Сям'я рабочых БМЗ далучылася да страйку


Сям’я рабочых мэталюргічнага заводу ў Жлобіне ў лістападзе далучылася да страйку і праз пагрозы зьехала ў Літву.


"Радыё Свабода", 27 лістапада 2020 р.

 


Сёння менскую лякарню №6 наведвае Лукашка


Апошнія месяцы акцыі салідарнасці медыкаў — важная частка пратэстнай актыўнасці беларусаў пасля "выбараў" прэзідэнта 2020.

З раніцы ў лякарню прыгналі аўтазакі і карнікаў. Расставілі ўнутры карпусоў ціхароў. Баяцца паўтарэння сустрэчы Лукашкі з рабочымі МЗКЦ? Ці стыхійнай акцыі пратэсту медыкаў?

 


На жыхароў Маладэчна завялі крымінальную справу


На жыхароў Маладэчна, якія выйшлі на дарогу з расцяжкай "Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак", завялі крымінальную справу

21 лістапада на скрыжаванні Вялікага Гасцінца і Багдана Хмяльніцкага Ў Маладзечне некалькі чалавек перакрылі рух, у іх у руках была расцяжка. Следчы камітэт ўзбудзіў крымінальную справу, паведамляе "Вясна".

Неўзабаве затрымалі двух мужчын. Па інфармацыі "Рэгіянальнай газеты" — гэта маладзечанцы Дзмітрый Карабейнік і Рыгор Саладоўнікаў.

 


Міжнародны алімпійскі камітэт пачынае расследаванне
ў дачыненні да НАК Беларусі


Міжнародны алімпійскі камітэт абвясціў, што "у сувязі з павелічэннем колькасці трывожных паведамленняў, якія тычацца спартсменаў, службовых асоб і спорту ў Беларусі".

Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя абяцае, што будзе змагацца за тое, каб усе беларускія атлеты былі дапушчаныя да Алімпійскіх гульняў, калі яны заслужылі гэта права па спартовым прынцыпе.

"Санкцыі не павінны закрануць спартсменаў, якія заваявалі сваё права на ўдзел у Алімпіядзе ў сумленнай і справядлівай барацьбе. Спартыўны прынцып" fair play "павінен стаць галоўным у новай Беларусі".

 

 

Ініцыятыва @by_pol апубліквала відэа з аўтазака


Відэа знята ў кастрычніку — лістападзе (усе затрыманыя ў цёплай вопратцы) і складзена з двух урыўкаў. 

На першым людзей заводязць у аўтазак. Сярод іх мужчына, якога, верагодна, жорстка затрымлівалі.  Ён эмацыйна пытаецца ў карнікоў: "Навошта мяне ламаць, я ж нічога не раблю?" Яго б'юць дубінкай двое карнікоў — той стогне і кажа, што яму балюча.  

У другой частцы відэа аўтазак ужо едзе, а адзін з карнікоў пачынае "гутарыць" з затрыманым.  Калі той апускае вочы, супрацоўнік з дапамогай дубінкі падымае яго галаву, кажучы пры гэтым некалькі разоў: "Нармальна было скакаць?". Калі той удакладняе, куды скакаць, амапавец задае пытанне: "Куды ты скакаў? А чаго рукі завязаныя і фарбай палітыя?". 

На працягу паездкі сілавік "размаўляе" з затрыманым, некалькі разоў б'е яго па галаве і твары, а яго калегі вывучаюць змесціва тэлефонаў іншых мужчын, якія трапілі ў аўтазак.

 


Нешта дзіўнае адбылося мінулай ноччу ў "Лябяжым"


У памяшканні таварыства ўласнікаў дома на Пераможцаў, 127 здарыўся пажар. Кабінет старшыні выгараў цалкам.

Старшыня распавяла ў дамавым чаце, што прыйшлі пяцёра невядомых, адчынілі дзверы і ўчынілі падпал. Таксама злачынцы павесілі БЧБ-сцягі і раскідалі бутэлькі ад каньяку, паведамляе Onliner.

Прэс-сакратар МУС Чамадан пацвердзіла, што карнікі выявілі ў памяшканнях паразвешваныя бел-чырвона-белую сімволіку, бутэлькі ад спіртнога і рэшткі прадуктаў. Слядоў узлому не выяўлена.

Што цікава: двор гэтага дома знаходзіцца у спісе месцаў, якія з нядаўняга часу патрулюе міліцыя. І цяпер пад самым носам у "ахоўнікаў правапарадку" адбыўся такі інцыдэнт. Чакаем гісторый пра славутых "БЧБ-радыкалаў".

 

Злачынства беларускіх карнікоў будуць расследаваць па ўніверсальнай юрысдыкцыі


Штаб Святланы Ціханоўскай падаў першую заяву для расследавання злачынства беларускіх сілавікоў паводле ўніверсальнай працэдуры.

Гаворка ідзе пра бізнесоўца Максіма Харошына, які пасля жорсткага затрымання ў Меінску трапіў з РУУС у лякарню ў цяжкім стане. Харошына падазравалі ў тым, што гэта ён разабраў вадамёт на адным з менскіх маршаў. 

Заяву для крымінальнай справы падалі ў генпракуратуру Літвы, бо Харошын цяпер пражывае там. Літоўскі закон дазваляе праводзіць расследаванне і суд, калі злачынства здзейснілі не ў Літве і падазраваны не знаходзіцца ў гэтай краіне.


"Эўрарадыё", 27 лістапада 2020 р.

 

 

Мы с кибер-партизанами продолжим вас мотивировать


Когда лукашистам надо — они очень "прогрессивные". И прослушку поставят, и по IP будут вычислять, и по включенному телефону в кармане найдут.

А когда не надо — молчат в тряпочку. А их быдло-вождь твердит, выгораживая своих шестёрок: "Баскова и Шакуты тогда не было рядом!". А когда в его хамскую рожу тыкают доказательства, артистично юродствует: "Я вам мнооого интерэснага расскажу!".

Обязательно расскажешь. В суде.

Ну а пока ещё одна подсказка для тех, кто всё же решит привлечь к ответственности за убийство Ромы Бондаренко двух "спортсменов". 

Мобильный номер Баскова — +375291552288. Мобильный номер Шакуты — +375293504025. В районе каких вышек эти номера отсвечивались 11 ноября в 10 часов вечера? Смотрите картинку  [менавіта ў раёне "плошчы Пераменаў" — "Ju.K."]. Раз мать и вдову убитого парня прослушивать умеете, то повторить такой же трюк c логами номеров убийц для вас тоже не должно составить труда, верно? Нам же не составило!

Очень надеемся, что вы поторопитесь это сделать. В противном случае, мы с кибер-партизанами продолжим вас мотивировать.


Telegram-канал "НЕХТА Live", 27 лістапада 2020 р.

 


В Беларуси бастуют не только представители больших предприятий


В маленьких городах, на небольших заводах тоже работают смелые люди. О героях из Волковыска пишет @rabcor.

Игорь Лазарь — мездрильщик шкур на Волковысском Мясокомбинате.

Сегодня он написал в своем заявлении на имя директора: "Ввиду правового дефолта и творящегося беззакония, продолжающегося насилия по отношению к мирным гражданам, считаю невозможным выполнение трудовых обязанностей и присоединяюсь к стачке…".

Его поддержала работница другого волковысского завода — подготовитель пищевого сырья и материалов ИООО "БЕЛ-ОБСТ" Екатерина Лепешко. Она так же сочла необходимым присоединиться к общенациональной стачке!

 


Москва хочет исключить Лукашку из политической жизни Беларуси


Кремль пытается воспользоваться политическим кризисом в Беларуси, когда Лукашка находится в слабой и уязвимой позиции. 

— Москва хочет исключения Лукашки из политической жизни Беларуси. В этой связи сам визит Лаврушки и напоминание с его стороны является сигналам со стороны Кремля о недопустимости отхода от так называемого плана Патрушева-Пууйла и необходимости выполнять сочинские договоренности, — считает директор Центра стратегических и внешнеполитических исследований Арсений Сивицкий. 

Пока Москва действует довольно мягко.

— Пока что попытки повлиять на руководство Беларуси предпринимаются в дипломатической манере, но очевидно, что давление Кремля на Лукашку растёт. И не исключено, что уже под конец этого года из непубличного оно станет явным, что чревато новым конфликтом и обострением отношений между Менском и Москвой, — утверждает Сивицкий.

 


"Херои" в балаклавах


24.11.2020 по Интернету разлетелась новость о награждении "за службу" сотрудников Менского ОМОНа и как эти "доблестные стражи правопорядка" принимали подачку режима, стесняясь показать народу свои благодарные лица.

 


Акция против милицейского беспредела


Акцию против милицейского беспредела провели студенты трёх творческих вузов страны: БГАМ, БГАИ, БГУКИ. Также молодые люди объявили о создании студенческого Объединения искусств (СОИ).


Telegram-канал "Баста", 27 лістапада 2020 р.

 


Весь ОМОН Беларуси — 1368 человек


Близится воскресенье, а это значит, что белорусы снова выйдут на марш. Ник раздобыл немного инсайда для того, чтобы лучше представлять расклад сил.

Прошлое воскресенье показало, что ребята в форме и без способны брать верх только при условии, что им позволяют сконцентрироваться в одном месте и создать иллюзию, что их много и они сильные. 

На самом деле много нас. Их — в десятки раз меньше.

Весь ОМОН Беларуси — 1368 человек.
Пинск — 20 (1 взвод)
Бобруйск — 20 (1 взвод)
Менская область — 80 (1 отряд, база в Менске)
Бересте — 109 чел. (2 роты)
Могилев — 113 (2 роты)
Городня — 130 (1 отряд)
Витебск — 134 (1 отряд)
Гомель — 135 (1 отряд)
Менск — 627 (8 рот и 2 взвода)

Внутренние войска во всех больших городах. Общая численность — 12000 человек по штату. В строю — менее 10000. Из этого числа более 7000 — солдаты-срочники. 

Только две бригады — в/ч 3214 в Уручье и в/ч 5448 на Маяковке —  укомплектованы призывниками 1 и 2 группы здоровья и имеют хоть какую-то подготовку. Всё остальное — это небольшие патрульно-постовые подразделения в городах и охрана тюрем. Призывники — дети горькие, дистрофики и заики. Причем даже на областные центры их максимум — пару сотен. А в таких городах как Барановичи и Орша — по 50-60 человек с водителями и пузатыми прапорщиками. Все эти люди — ваши соседи, одноклассники, кстати. При случае моежет спросить, как служится.

Кроме этого, злобные, но весьма малочисленные СОБР, ГУБОПиК, личный состав РОВД и УВД.

Ну и два элитных подразделения Сил специальных операций: офицерские отряды из Витебска и Марьиной Горки. Это довольно серьёзная сила, если дать им собраться в одном месте. Но абсолютно никчемная, если растащить их по всем городам и поселкам Беларуси. 

В общем, вы знаете, что делать. Если выйдут все города, то этих сил просто не хватит.

 


Лаврушка уехал в раздавленном состоянии


Халезин написал про то, что Лаврушка уехал в раздавленном состоянии. "Коммерсантъ" с утра подтвердил эту информацию.

Разведанные Ника говорят примерно о том же. Лаврушка был крайне зол, так как увидел полную неадекватность. По Бабарико, по реформе, по уходу — на все вопросы жэстачайшее "нет". Ну, а слушать по двадцатому кругу про то, что на улицах 100 человек, которые изображают протестунов, которые управляются из Польши и Чехии, Лаврушка не стал. Поэтому встреча была такой короткой.

По пятницам в Масковии проходят заседания Совбеза. Вопрос по Лукашку будет одним из главных в повестке. Будут решать, что с ним делать и какими методами. 

Ник уже устанавливает связь с маскалёвскими коллегами.


Telegram-канал "Ник и Майк", 27 лістапада 2020 р.

 


Студэнта БДУІР асудзілі на 71 дзень арышту


Студэнта чацвёртага курсу БДУІР Яна Салановіча асудзілі ўжо на 71 дзень адміністрацыйнага арышту.

Ян Салановіч атрымаў 71 дзень адміністрацыйнага арышту па пяці эпізодах: 12 содняў яму прызначылі другога лістапада, 15 содняў — пятага лістапада, 15 содняў — дзясятага лістапада, 15 содняў — 18 лістапада і яшчэ 14 содняў — 26 лістапада.

Пры гэтым Яна чакаюць яшчэ чатыры суды.


"Белсат", 27 лістапада 2020 р.

 

 

Хлопец працаваў у КДБ і хадзіў на Маршы.
Цяпер яму бясконца даюць суткі — ужо набег 71 дзень на Акрэсціна


Яну Салановічу 21 рок, ён вучыцца на інжынера на чацвёртым курсе БДУІР. 1 лістапада яго затрымалі на нядзельным мірным маршы ў Курапаты.

Пасля адбылося дзіўнае — Ян Салановіч прызнаўся, што ўдзельнічаў аж у 15 (!!!) мітынгах. Цяпер хлопец сядзіць у ЦІП на Акрэсціна, і кожныя некалькі дзён над ім ідуць суды.

— 12 сутак яму прызначылі другога лістапада, 15 сутак — пятага лістапада, 15 сутак — дзясятага лістапада, 15 сутак — 18 лістапада, — пералічвае Вольга, мама юнака. — Апошні суд быў 27 лістапада, сыну далі 14 сутак.

Такім чынам, Яну "накідалі" ўжо 71 суткі арышту. Маці хвалюецца, што гэта далёка не канец.

Згодна з заканадаўствам, 90 сутак запар — максімум па адміністрацыйных справах. Пасля чалавека мусяць выпусціць хаця б на адзін дзень, але затым яго могуць судзіць зноў.

З чым жа звязаная сітуацыя? Чаму звычайнага студэнта так жорстка караюць?

Магчыма, гэта звязана з працай Яна. 1 верасня хлопец уладкаваўся на працу ў… КДБ.

— Ён мінулым летам праходзіў там практыку як інжынер. І сёлета яму прапанавалі працу. Сын пагадзіўся. І яго ўзялі на палову стаўкі ў Навукова-тэхнічны цэнтр Камітэта дзяржаўнай бяспекі, — кажа мама Яна. — Як ні дзіўна, канфлікту інтарэсаў у яго не было. Калі ён выходзіў на мітынг, я пыталася: ты разумееш дзе ты працуеш і куды ты ідзеш? Ян казаў: так.

Па словах Вольгі, сына затрымалі 1 лістапада і адвезлі ў РАУС.
— Пасля адтуль адвезлі ў КДБ, дзе ён падпісаў паперу аб звальненні і падпісаў пратакол, што ўдзельнічаў у 15 мітынгах.

За некаторыя двухмесячны тэрмін прыцягнення да адказнасці ўжо прайшоў. Судзіць Яна будуць за 7 ці 8 эпізодаў.

Пра гісторыю Яна Салановіча ўзгадаў у сваім матэрыяле маскалёўскі рэпарцёр Раман Папкоў. Папкоў, асуджаны на 15 сутак, трапіў у адну камеру з хлопцам:

— Хлопец-камп'ютарнік уладкаваўся напярэдадні пачатку пратэстаў на паўстаўкі працаваць нейкім там дробным сісадмінам ў КДБ. Пачалася пратэстная хваля — пачаў хадзіць па загадзе сэрца на розныя акцыі. Аднойчы трапіўся.

У аддзел міліцыі прыехалі кэдэбісты, сказалі, што нібыта хочуць дапамагчы, але папрасілі пералічыць усе акцыі, у якіх гэты небарака прымаў удзел. Ён так і зрабіў. Кэдэбісты аддалі спіс міліцыі.

27 лістапада Вольга ўпершыню трапіла на суд над сынам.

— Ян на судзе прызнае, што ўдзельнічаў у мітынгах. Сёння ён паўтарыў, што быў на 15 мітынгах. Кажа, што гэта яго прынцыповая пазіцыя, кажа, што сам агучыў гэта без ціску. Але прынцыпова ён тое кажа ці таму, што так "папрасілі" — я не ведаю.

На судзе сёння Ян прызнаў віну. Атрымаў чарговыя 14 сутак, — распавядае Вольга. — Падчас мінулых судоў сведак з міліцыі ці іх паказанняў не было. Як я зразумела, абвінавачванне будуецца на тым пратаколе пра 15 мітынгаў, які склалі пры затрыманні сына і білінгу яго тэлефона. Гэтыя дадзеныя проста перадаюць з аднаго суда ў іншы.

Сёння сведка быў — міліцыянт Партызанскага РАУС, які займаўся афармленнем Яна, як я зразумела. Сведкам таго, што сын быў на Маршы, ён не быў.

А вось што распавёў на судзе сам Ян. 

— 1 лістапада мяне затрымалі на мітынгу і даставілі ў Партызанскі РАУС, — цытуе хлопца tut.by. — Там спыталі месца працы, я назваў.

Праз некаторы час прыехаў супрацоўнік КДБ, ён паказаў пасведчанне, і яны разам з чалавекам, які не прадставіўся, павялі мяне ў адзіночны пакой для допыту. Там мне сказалі, умоўна: "Давай, прызнавайся, і мы цябе адпусцім. Я тут не для таго, каб цябе пасадзіць у турму". Мы пагутарылі пра падзеі 1 лістапада, і мяне павезлі ў цэнтральны апарат КДБ. На падставе таго, што "ты, маўляў, дасі тлумачэнні і заўтра выйдзеш", мне дыктавалі тэкст заявы на імя начальніка РАУС. […] Калі дайшло да дат, у пакоі з'явіўся яшчэ адзін супрацоўнік КДБ, мне яго прадставілі як чалавека, які займаецца ідэалагічнай працай і аддзелам кадраў. Ён задаў пытанне супрацоўніку, які мяне прывёз, цягне ці [тое, што я паведамляю] гэта на чыстасардэчнае прызнанне. Я спытаў, а чаму чыстасардэчнае? Мне адказалі, ты ж разумееш, мы па камерах паглядзім, нешта ды знойдзецца. Пасля гэтага я назваў усё даты, калі я ўдзельнічаў у масавых мерапрыемствах. Затым мне прынеслі яшчэ адзін бланк для заявы на звальненне.

Таксама 27 лістапада Ян упершыню сустрэўся з адвакатам — раней не пускалі праз каранавірус, кажа Вольга.

— Але сын перадаваў праз адваката, што абыходзяцца з ім без гвалту. Адзінае, што за месяц ні разу не вадзілі ні на шпацыр, ні ў душ. Часам іншых выводзяць, а Яна пакідаюць аднаго ў камеры, — кажа Вольга. — Наколькі я ведаю, у карцары сын не быў. Я амаль упэўненая ў гэтым, бо да мяне даходзілі вестачкі ад сына праз яго былых сукамернікаў.

Ды і адвакат кажа: за што яго саджаць ў карцар, калі ён ва ўсім прызнаецца і кажа тое, што яны хочуць?

 


Затрымалі электраманцёра з Ліды, які стварыў "дошку ганьбы" для карнікаў


Затрымалі электраманцёра з Ліды, які стварыў у Telegram "дошку ганьбы" для карнікаў, паведамляе МУС.

МУС сцвярджае, што 42-рочны мужчына ў месенджары стварыў і адміністраваў канал, дзе размяшчалася інфармацыя пра супрацоўнікаў "праваахоўных" органаў.

Акрамя "дошкі ганьбы" лідчанін кіраваў каналам "Аб'яднаны саюз рэвалюцыі" і чатам "Ліда краіна для жыцця".

МУС паведамляе, што ў кватэры лідчука аператыўнікі знайшлі пратэстную атрыбутыку, нож, пнеўматычны пісталет, якія разам з тэхнікай канфіскавалі. Варта адзначыць, што мець дома нож і г.д. не забаронена.


"Наша Ніва", 27 лістапада 2020 р.

 

Вобшук у апазіцыйнай актывісткі Вольгі Дамаскінай, яе сын затрыманы


У члена рады руху "За Свабоду" Вольгі Дамаскінай дома ў Наваполацку (Віцебская вобласць) адбыўся вобшук, яе сын Дзмітрый Рыжычэнка затрыманы.

— Дзмітрыя забралі з працы і павезлі да маёй маці, у якой ён жыў да апошняга часу, праводзіць вобшук. І адначасова ў нас дома, — паведаміла БелаПАН Дамаскіна.

Паводле слоў актывісткі, яна зараз не дома, там знаходзіцца муж. Зараз сям’я заключае дамову з адвакатам.

Вобшук дома ў маці Дамаскінай завершаны. Канфіскаваны стары тэлефон Дзмітрыя.

Што менавіта інкрымінуюць Рыжычэнку, пакуль невядома, таксама невядомы яго працэсуальны статус і ў межах якой справы ён затрыманы.

— Нешта звязанае з Telegram. Расследаванне вядзе віцебскае ўпраўленне Следчага камітэта, — сказала Дамаскіна.

 


27 лістапада: новыя арышты і вобшукі


Новыя факты пераследу іншадумцаў апублікавалі праваабаронцы 27 лістапада.

У Менску раніцай быў затрыманы 30-рочны Аляксей Шпак. Дома ў яго правялі вобшук, забралі тэлефоны і тэхніку. Пасля вобшуку затрымалі яго самога. Верагодна, распачатая крымінальная справа.

У сталіцы а сёмай раніцы дома затрымалі Марыю Крук. Да яе дадому "прыйшлі людзі без апазнавальных знакаў, казалі пра крымінальны вышук", пішуць праваабаронцы.

Дома ў студэнткі мехмата БДУ Таццяны Екельчык супрацоўнікі КДБ правялі вобшук. "Забралі ноўтбук, тэлефон і павезлі на допыт", — адзначаецца ў паведамленні. Прайшоў таксама вобшук у кватэры сваякоў студэнткі.

У Берасці затрыманы Марк Антонаў. Маладога чалавека даставілі ў мясцовы РАУС.

У Ляхавічах (Берасцейская вобласць) на заводзе затрымалі рабочага Андрэя Банкевіча і даставілі ў РАУС. Сваякі паведамляюць, што гэта ўжо трэці выпадак, калі Банкевіча затрымліваюць на прахадной пасля працоўнай змены.

 


Джо Байдэн запрасіў Святлану Ціханоўскую на сустрэчу


Святлану Ціханоўскую запрасілі на сустрэчу з будучым прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Пра гэта яна паведаміла ў інтэрв’ю "Белсату".

Раней газета The Washington Post у рэдакцыйным артыкуле прапанавала запрасіць Ціханоўскую на інаўгурацыю Джо Байдэна, што мае адбыцца 20 студзеня.

А 14 снежня Калегія выбаршчыкаў павінна зацвердзіць Байдэна на пасаду прэзідэнта. У яго 306 галасоў, у Трампа — 232.


"Беларускае Радыё Рацыя", 27 лістапада 2020 р.

 

 

"Атака, прыём!": У сеціва злілі відэа пра баязлівасць карнікаў


Падчас "Партызанскага маршу" лукашыстаў ахапіла паніка.

Тэлеграм-канал By_pol апублікаваў новае відэа, знятае ўнутры машыны карнікоў. Яно запісана падчас Партызанскага маршу, калі пратэстоўцы ўперліся ў "Рубеж", павярнуліся і пайшлі ў бок цэнтра. Да калоны кінуліся бусы з карнікамі, але карнікаў хутка ахапіла паніка.

Гэта зафіксавала відэа, знятае ў бусе:

— Атака, прыём! Нас цяпер расстраляюць! Партызанскі, 77, ідзі мне на дапамогу! Ідзі мне на дапамогу, Партызанскі, 77!!! Давай хутка!

— Яны развярнуліся на нас! Хлопцы, сыходзім!

— Паша, гранаты, гатоўнасць!

— Камяні, камяні, камяні! Атака! Давай па іх ...бану!

"Не варта памыляцца наконт іх "адвагі і бясстрашнасці". На самай справе іх садысцкая апантанасць — гэта праява страху. Гэты страх забіў у іх асобаў і канчаткова ператварыў у рабоў, якія, нібы ланцуговыя сабакі, самааддана служыць свайму гаспадару (і няважна, хто ён — вырадак або чалавек).

Паглядзіце, якімі смельчакамі паказалі сябе "хероі" падчас "Партызанскага маршу", калі сустрэлі стройную калону свабодных беларусаў", — піша тэлеграм-канал.

 


Медыкі: У Лукашкі панічны страх


Лекары распавялі, што засталося за кадрам прыезду Прусака ў лякарню.

Сёння Прусак прыязджаў у 6-ю Месцкую клінічную лякарню Менска.

Тэлеграм-канал "Белыя халаты", які прадстаўляе беларускую медыцынскую супольнасць, распавёў, як сустракалі Прусака:

Уздоўж вуліцы Казлова праз кожныя дзесяць метраў стаіць міліцэйскі патруль і віжы.

Тэрыторыя лякарні ачэпленая, пад'езды блакаваныя з усіх бакоў.

З тэрыторыі лякарні эвакуяваныя ўсе прыпаркаваныя аўтамабілі.

Донары не могуць здаць кроў, у лякарню пускаюць толькі паводле спісаў.

Неймаверная колькасць аховы, на дахах — снайперы.

Цалкам спыненае ўнутранае кольца Лагойскага тракту.

Коркі па ўсім Менску.

"У кожным месцы, куды прыязджае былы "прэзідэнт" краіны, жыццё паралізуецца. Праз ягоны панічны страх у будні простых людзей уносіцца каласальны дыскамфорт", — робяць выснову "Белыя халаты".

 

Кіраўнік МЗС Украіны аспрэчыў трызненне Прусака


Шалёны дыктатар выдаў новую "шыфроўку" ад "Ніка і Майка".

Міністр замежных справаў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што ніякіх такіх словаў, якія прывёў Таракан, у ягоных размовах з кіраўніком МЗС Нямеччыны не гучала. Пра гэта Кулеба напісаў у Twitter.

"Ніякіх такіх словаў у нашых размовах з Хайка Маасам не гучала. Я прынцыпова супраць таго, каб "душыць Беларусь", яе бізнэс і вытворчасць. Я, наадварот, за тое, каб даць Беларусі дыхаць свабодна", — напісаў Кулеба.


"Хартыя’97%", 28 лістапада 2020 р.

 


Футбольныя і хакейныя фанаты розных клюбаў выступілі
супраць праўладнага ліста спартоўцаў


24 лістапада зьявіўся ліст атлетаў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашкі. Фанаты некалькіх клюбаў выступілі рэзка супраць гэтага звароту.

Калі пад лістом беларускіх спартоўцаў за новыя сумленныя выбары і супраць гвалту карнікоў сабралася ўжо больш за 1100 подпісаў, праўладныя сілы запусьцілі альтэрнатыўную ініцыятыву. 24 лістапада зьявіўся ліст атлетаў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашкі. Паводле "Трыбуны", аўтар дакумэнту — галоўны рэдактар "Спортивной панорамы" Ўладзімер Пехцераў. Ліст ён напісаў больш за месяц таму. З таго часу ён праходзіў узгадненьне ў Міністэрстве спорту і НАКу. І толькі днямі прынялі рашэньне яго апублікаваць.

"Трыбуна" піша, што подпісы зьбіраюць сярод хакеістаў, футбалістаў, арбітраў і ва Ўнівэрсытэце фізкультуры.
Фанаты некалькіх клюбаў выступілі рэзка супраць гэтага ліста. Іх рэакцыі сабрала "Трыбуна".
"Дынама" (Менск). "Верым у сумленьне дынамацаў і папярэджваем: кожны, хто падпіша гэта лайно, назаўжды застанецца здраднікам свайго народу і зганьбаванай пачварай у вачах усіх фанатаў "Дынама" Менск".

"Дынама" (Берасьце): "Далучаемся да пазыцыі нашых менскіх сяброў з нагоды праўладнага ліста і дададзім, што ад такога подпісу ў вачах футбольных фанатаў Беларусі вам ня ўдасца адмыцца ніколі".

"Нёман" (Горадня): "Мы, фанаты "Нёмана", лічым, што ўжо немагчыма сумленным людзям падпісвацца пад гэтым… Падпісаўшы ліст, ты тым самым падтрымліваеш гвалт і беззаконьне. І калі хтосьці зь "Нёмана" зробіць такі крок, для нас ён пустое месца! Верым у ваша сумленьне! Разам мы "Нёман"!".

"Іслач" (Менскі): "Падзяляем пазыцыю нашых сяброў, што раней зьвярнуліся да сваіх клюбаў, і ад сябе хочам дадаць: асабістая справа кожнага, якую пазыцыю займаць, але, падпісаўшы гэты "ліст", вы пагаджаецеся з усёй сваволяй, якая чыніцца ў нашай краіне. Добраахвотна прынятая ганьба ніколі ня будзе змытая ні з кога, хто паставіў подпіс".

"Гомель". "Тыя, хто падпіша гэты ліст, стануць здраднікамі і памагатымі рэжыму ў вачах нашага руху, гомельскай футбольнай грамадзкасьці і ўсёй краіны. Ніякія лісты і подпісы іх ня выратуюць. Беражыце свой гонар і не бярыце ўдзел у гульнях танных людзей з улады".

Фанаты хакейнага "Дынама" (Менск). "Подпіс за акупацыйны рэжым — таўро на вашай рэпутацыі. Ня важна, ці зробіце вы гэта пад бізуном, ці з уласнай ахвоты. Важна, што такім чынам вы падзяляеце тое беззаконьне, што чыніцца ў нашай краіне, што вас задавальняе дабітая рэпутацыя клюбу, і згодныя, што ўвесь спорт краіны мусіць хадзіць пад прыгнётам рэжыму".

 


Створаны віртуальны музэй раённых сьцягоў Беларусі,
у ім больш за 300 узораў


Можна таксама дасылаць свае сьцягі, іх абяцаюць дадаць да калекцыі.

Ініцыятыва @dzechat стварыла Музэй сьцягоў. Усе экспанаты можна паглядзець на сайце flags.dze.chat.

Там знаходзіцца больш за 300 сьцягоў беларускіх местаўў, вёсак, раёнаў, вуліц і двароў.

 


У Жлобіне затрымалі ўдзельніка страйку на БМЗ.
Завялі крымінальную справу


У Жлобіне 27 лістапада затрымалі і зьмясьцілі пад арышт сябра Беларускага незалежнага прафсаюза сьлесара-рамонтніка БМЗ Ігара Поварава.

Затрымалі яго паводле падазрэньня ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства, якой выявілася ў арганізацыі пратэсту і страйку на Беларускім мэталюргічным заводзе, піша Праваабарончы цэнтар "Вясна".

Праваабаронцы паведамляюць, што крымінальны перасьлед пагражае яшчэ як мінімум траім працаўнікам БМЗ.

"У пастанове аб распачынаньні крымінальнай справы паведамляецца, што Яўген Гоман, Павел Магідаў, Аляксандр Баброў, Ігар Повараў разам з іншымі неўстаноўленымі асобамі 17 жніўня на тэрыторыі БМЗ, "арганізавалі правядзеньне незаконных групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады".

Паведамляецца, што яны спынілі рух тэхналягічнага транспарту, які ажыцьцяўляе дастаўку сыравіны (металашыхты) у сталеплавільныя цэхі, што пацягнула парушэньне працы БМЗ, якое выявілася ў прыпыненьні выплаўкі сталі на дугавых электраплавільных печах. У выніку прадпрыемству нанесены ўрон на суму 1088 рублёў 29 капеек.

Сьледчы Азяўчыкаў пастанавіў распачаць у дачыненьні да гэтых работнікаў БМЗ крымінальную справу па факце зьдзяйсьненьня сумесна з іншымі асобамі злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 КК РБ "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

14 жніўня на тэрыторыі БМЗ адбыўся мітынг, які прайшоў легальна. Адміністрацыя тады запэўніла, што калі калектыў прадпрыемства зьбярэ 2/3 подпісаў за страйк, то ён будзе законным. На гэта ж людзі разьлічвалі і на мітынгу 17 жніўня. Аднак у нейкі момант адной з машын быў заблякаваны рух транспарту ўнутры прадпрыемства. У выніку ўсе тры сталеплавільныя печы былі спыненыя. Неўзабаве печы зноў пачалі працаваць.

Прычынай страйку на БМЗ сталі ня толькі жорсткія дзеяньні карнікоў, але і фальсыфікацыі вынікаў выбараў у Жлобіне, пацьверджаныя праектам "Голас".

 


"Яны адзін аднаго фіксуюць, зьбіраюць кампрамат".
Былы сьледчы пра відэа з аўтазака


У сеціве зьявілася відэа беларускіх пратэстаў, зьнятае на камэры, якія носяць на грудзях карнікі. Яго апублікавала ініцыятыва By_Pol, якая аб’ядноўвае супрацоўнікаў карных ведамстваў Беларусі, што адмовіліся выконваць загады. Яны публічна ці непублічна заявілі пра сваю нязгоду і звольніліся з органаў. Некаторыя зь іх зьехалі за мяжу, іншыя застаюцца ў Беларусі.

Адзін з арганізатараў ініцыятывы By_Pol — Андрэй Астаповіч. Ён быў сьледчым у Менску. Звольніўся пасьля ўсплёску гвалту ў краіне. Цяпер жыве ў Варшаве. Зь ім пагутарыла "Настоящее время".

— Як вам удалося здабыць гэтае відэа?

— Адкрыта сказаць не магу, але патлумачу, што цяперашняя ўлада пачынае перасьледаваць сваіх жа супрацоўнікаў усярэдзіне сыстэмы. Я ўжо даваў камэнтар з нагоды ўсіх сьпісаў тых, хто аддаў подпісы за кандыдатаў: як яны пачынаюць вылічваць людзей, звальняць, разатэстоўваць, пазбаўляць выслугі, званьняў і пэнсій, — тых, хто супраць цяперашняй улады і застаецца яшчэ ўнутры сыстэмы. Праз такія дзеяньні той жа ўлады ўжо пратэставыя павевы ў самой сыстэме — людзі пачынаюць сябе абараняць. Гэта інтэлектуальны блёк, які гатовы цяпер паваяваць зь карным блёкам, які непасрэдна займаецца тым, што адлюстравана на відэазапісах. Цяпер ужо пачынаецца ўнутраная вайна; паглядзім, хто пераможа: малпа з дручком ці інтэлект.

— Усярэдзіне шмат незадаволеных?

— З цэнтральных апаратаў па 700 подпісаў яны выявілі толькі з штабу Бабарыкі. Аблічбаваных, якія яны дасталі з цэнтральнага апарату МУС — там 700 чалавек падпісаліся.

— Яшчэ да выбараў?

— Так, гэта паводле пашпартных зьвестак подпісы ставяцца. Цяпер усе гэтыя подпісы з ЦВК цалкам аблічбавалі, прааналізавалі і пачынаюць людзей звальняць, выганяць, перасьледаваць за грамадзянскую пазыцыю, проста за меркаваньне, за подпіс. І пачынаецца зваротны працэс.

— Наколькі шмат людзей, якія, назіраючы гэтую жорсткасьць карнікаў на вуліцах Менску і іншых местаў, вырашаюць пакінуць органы?

— Не магу сказаць канкрэтную лічбу. Гэта дужа складана адсачыць. Некаторыя зьвяртаюцца [да нас], некаторыя проста сыходзяць, не заяўляючы пра сябе ў мэтах асабістай бясьпекі і гэтак далей. Калі ўзяць тых, хто афармляў заяву ў By_soul, там у іх лічба дасягнула ўжо тысячы чалавек. Але я ведаю, што працэнтныя суадносіны тых, хто туды зьвярнуўся, і сышоў, нават 50 на 50, пэўна, ня будзе, — больш у бок тых, хто не зьвярнуўся.

— А тыя, хто застаюцца і працягваюць выконваць гэтыя загады: ці вы разумееце, адкуль у іх такая жорсткасьць?

— Па-першае, тыя, хто застаюцца, неабавязкова выконваюць гэтыя загады. Сыстэма карнага блёку велізарная, і ўсіх пад адну марку браць нельга. Вельмі шмат людзей, якія займаюцца проста звычайнай злачыннасьцю — у цяперашні момант яна нікуды не падзелася, — і яны не датычныя да гэтых падзеяў. Вядома, калі гэта ўсё адбываецца і яны наўпрост з гэтым сутыкаюцца, прынамсі як сьведкі, яны ня згодныя, плюс іх пачынаюць яшчэ ўнутраныя службы вельмі моцна прэсаваць, і пачынаюцца такія павевы: "Я пакуль застаюся ў сыстэме, таму што мне так жыцьцёва неабходна з тых ці іншых прычынаў, але змагацца я цяпер буду, як партызан, інакш".

— Тыя, хто выходзіць на вуліцы, б'юць пратэстоўцаў, і ня проста б'юць, а зьдзекуюцца і катуюць, у іх адкуль такая жорсткасьць, ці вы разумееце?

— Гэта больш пытаньне да вайсковых псыхолягаў.

...

— Паводле вашых ацэнак, што можа спыніць гэты гвалт?

— Я думаю, час раней ці пазьней спыніць гэты гвалт. Бо няма простага супраціву, няма ваенных дзеяньняў, што вельмі добра. І [адбываецца] проста мірным шляхам высмоктваньне рэсурсаў, расхістваньне ўсіх сыстэм. Зьмены будуць адбывацца паступова, бо будзе стома ў тых, хто гэты гвалт увесь час прымяняе. Ідуцьувесь час вялізныя рэсурсы на падтрыманьне ўсёй цяперашняй сыстэмы ў такім выглядзе, у якім ёсьць, калі ўвесь народ супраць і яго трэба стрымліваць. Прымусіць працаваць чалавека эфэктыўна, калі ён супраць, немагчыма. Гэта зацяжны супраціў, калі ісьці мірным шляхам. Але кожны думае па-свойму. Мы думаем, што мы даб'ёмся свайго.

— А ці можа думка асобна ўзятага супрацоўніка зьмяніць нейкае стаўленьне да яго? Напрыклад, калі хтосьці з пратэстоўцаў падорыць яму кветку, ці можа ён расчуліцца? Ці калі будуць заклікаць падумаць пра матуль?

— Таксама пытаньне да псыхолягаў. Але, на маю думку, для супрацоўнікаў карных ведамстваў кветка, асабліва для нашых, гэта крыху ня той падыход. Я не кажу, што іх павінны перасьледаваць і біць, але гэта дакладна не спрацуе на тых, хто прымяняе гвалт і такую лютасьць.

Спрацуе, хутчэй, увядзеньне рэальных санкцый і небясьпека крымінальнага перасьледу на самой справе, і вэрыфікацыя кожнага, хто ўчыняў. Тады яны будуць гэта разумець і разумець, што маска не дапаможа. Тады крыху яны ўжо будуць думаць, што раптам рэжым памяняецца. Лукашка быццам таксама стары і ня вечны, хтосьці памяняецца. І ўся гэтая працэдура ўсё-ткі правядзецца ці ў рамках міжнароднага расьсьледаваньня — і ты зь Беларусі нікуды ня выедзеш — ці тады, калі ўлада зьменіцца, ніхто гэтага не забудзе.

Калі будзе разуменьне, што цябе вызначылі, на табе вісіць ужо завочна адказнасьць, якую проста прыменяць рана ці позна, — гэта крыху паўплывае на тых, хто чыніў [гвалт]. Яны пачнуць баяцца і думаць пра сваю будучыню. І [паўплывае] на тых, хто можа гэта ўчыніць, але яшчэ не рабіў, хто стаў сьведкам. То бок у пляне сваёй абароны і пацьверджаньня таго, што ён гэтага не рабіў, ён проста будзе сьведчыць на ўсіх астатніх, хто вельмі моцна лютаваў, што ўжо, у прынцыпе адбываецца: яны адзін аднаго фіксуюць, зьбіраюць кампрамат.


"Радыё Свабода", 28 лістапада 2020 р.

 


Культавы гарадзенскі бар "Несцерка" зачыняецца пасля 5 рокаў працы


Бар не працаваў 26 кастрычніка, падчас "Народнага ўльтыматуму", а пасля туды з праверкамі актыўна наведваліся інстанцыі. Як вынік — у каманды ўзніклі вялікія даўгі.

Гарадзенскі бар "Несцерка" зачыняецца. Мясцовы драмтэатр, які валодае памяшканнем дзе размяшчаўся бар, адмовіўся працягваць арэнду. 

Да ўсяго гэтага дадаліся непад'ёмныя штрафы, якія выпісалі бару за страйк у дзень заканчэння "Народнага ультыматуму".

"Вельмі падобна на аперацыю па нашым знішчэнні. У бліжэйшы час мы застаемся на вуліцы з усім абсталяваннем і вялізнымі абавязкамі па штрафах. Перагрупоўка ў новым месцы патрабуе велізарных сродкаў, якіх у нас, як вы разумееце, няма. Наша першая задача гэта захаваць калектыў і не даць яму памерці з голаду, другая — укласціся ў падрыхтоўку памяшкання для адкрыцця іншага праекта да канца зімы", — не губляюць духу ўладальнікі бара.

 


Рэпрэсаваным беларусам прыходзяць позвы з ДФР


З рэдакцыяй @belsat звязаўся беларус, які атрымаў у жніўні траўмы падчас пратэстаў 9-11 жніўня, а потым атрымліваў дапамогу ад ByHelp. Хлопец распавёў, што да яго па месцы прапіскі прыйшла позва ад ДФР.

— Пакуль невядома, што яны хочуць. У панядзелак пастараюся даведацца падрабязнасці, — гаворыць суразмоўца.


"Белсат", 28 лістапада 2020 р.

 


Лукашка ў тупіку


"Прыезд Лаўрушкі ў Менск. Усе мы бачылі малюначак у навінах, Лукашка сціснуўшыся, сядзіць на краю канапкі, у сваёй рэзідэнцыі, як у гасцях у нялюбае цёшчы, яму не атрымоўваецца "трымаць твар", нават на камеру, — пішуць нашыя чытачы. — А Лаўрушка, у стылі фільмаў пра разборкі "браткоў", пачаеку 90-х рокаў, прамаўляе фразу: "Наш "пахан" перадае табе палымянае прывітаньне ды нагадвае пра даўжок".

На свае абяцанкі, дадзеныя Пуйлу ў Сочы Лукашка вырашыў забыцца, але вось толькі ў гэты раз яму вырашылі нагадаць і нават не сталі гуляць для прыгожага малюначка ў "падтрымку малодшага брата".

Мяркуючы па ўсім гутарка не задалася, а страціўшы падтрымку Масковіі, Лукашка губляе падтрымку сваіх "красаУцев" і магчыма войска, якое вагаецца, паміж падтрымкаю народу, якому прыносіць прысягу кожны вайсковец і падтрымкаю рэжыму, нарэшце вызначыцца з выбарам.

Лукашка ў тупіку, ён ужо даўно згуляў усе казыры, а народ выходзіць!"


Telegram-канал "Баста", 28 лістапада 2020 р.

 

 

Другая нядзеля "дваровых маршаў".
Што адбываецца ў Беларусі на 113-ы дзень пратэстаў


У Беларусі сёьня праходзяць "дваровыя маршы". Упершыню акцыя ў такім фармаце прайшла ў мінулую нядзелю. Мы вядзем онлайн-рэпартаж з падзей.

11:13 Раніцай 29 лістапада ў менскім мікрараёне Грушаўка зьявіўся плякат з апошнімі словамі Рамана Бандарэнкі, якія ён напісаў у чаце перад захопам у сваім двары і забойствам: "Я выходжу".

11:23 Аўтазакі, вадамёты іншая спэцтэхніка ў розных раёнах Менска.

Спэцыяльную тэхніку для разгону дэманстрацый заўважылі ў розных кутках Менска: на плошчы Незалежнасьці, праспэктах Незалежнасьці, Пушкіна, у мікрараёнах Уручча, Паўднёвы Захад і іншых.

11:27 Цэнтральныя станцыі менскага мэтро зачыненыя, як заўджы падчас нядзельных пратэстаўАдміністрацыя менскага мэтрапалітэну паведаміла:

"2020/11/29 ў 11.05, у мэтах бясьпекі пасажыраў на ўваход і выхад зачыненыя станцыі мэтро "Плошча Перамогі", "Кастрычніцкая", "Плошча Якуба Коласа", "Купалаўская", "Няміга". Цягнікі ідуць без прыпынку на дадзеных станцыях".

11:28 У Менску, як штораз у нядзелі, у чаканьні акцый пратэсту апэратары мабільнай сувязі "абмежавалі" доступ да мабільнага інтэрнэту.

На практыцы гэта значыць, што інтэрнэтам на вуліцы скарыстацца немагчыма. Доступ да інтэрнэту вяртаюць па сканчэньні маршаў. Абмежаваць доступ патрабуюць "упаўнаважаныя дзяржаўныя органы".

Сёньня ў Менску а 12-й гадзіне чакаюцца акцыі пратэсту. Удзельнікі плянуюць зьбірацца ў сваіх дварах і мікрараёнах.

11:33 Менчукі выходзяць на сёньняшнюю акцыю пратэсту.

11:47 "Рэжым паказаў свой сапраўдны твар". Ціханоўская зьвярнулася да ўдзельнікаў сёньняшніх маршаў.

— Кожны выходзіць на вуліцы свайго раёна і бачыць дзясяткі, сотні і тысячы паплечнікаў.

Рэжым паказаў свой сапраўдны твар, мы ўсе сталі іншымі, таму што ўбачылі страшны гвалт і нялюдзкасьць, — сказала Ціханоўская ў відэазвароце.

Яна заявіла, што беларусы — "горды, сьмелы і мірны народ", які "даведаўся цану волі і больш ніколі не пагодзіцца жыць безь яе".

11:49 "Марш суседзяў" у Заслаўі пад Менскам.

12:38 Менск. На праспэкце Дзяржынскага здымаюць банэр "Я выхожу". Гэта апошнія словы забітага на "плошчы Перамен" Рамана Бандарэнкі.

12:42 Менск зьбіраецца на марш. Вялікая калёна ў мікрараёне Малінаўка. Зьбіраюцца і ў Сухараве.

12:48 Менск. Калёна на вуліцы Адоеўскага.

12:54 Шэсьці ў Малінаўцы і ў каля ЖК "Маяк Менск".

13:06 Першыя затрыманьні ў Менску. У Лошчыцы карнікі пахапалі людзей.

13:14 У розных раёнах Менску сфармавана каля 20 калён. Пра гэта паведамляе Tut.by.

13:24 Карнікі ганяюцца за людзьмі на Матусевіча.

13:26 Калёны аб'ядналіся ва Ўруччы.

13:29 Канфлікт з карнікамі ў Бараўлянах. Жыхары абступілі бус карнікаў і не дазволілі яму выехаць. АМАП ужыў газавы балёнчык, паведамляе Onliner.

13:32 Карнікі разагналі людзей на Варанянскага. Але, як нам пішуць відавочцы, яны зноў зьбіраюцца ў калёну.

13:38 Разгон у мікрараёне Дамброўка.

13:45 Што адбываецца ў рэгіёнах:

У Жодзіне людзі спрабавалі сабрацца на марш, але іх разагналі.
Гомель. Тут фактычна няма акцыі пратэсту, бо вельмі шмат міліцыі і АМАПу на Савецкай вуліцы. Людзі гуляюць сем'ямі ці невялікімі кампаніямі без сымболікі. Тым ня менш ужо як мінімум трох чалавек затрымалі.
Горадня. У мікрараёне Вішнявец затрымалі як найменей 4 чалавекі. Туды прыйшла калёна з прыкладна 20 чалавек без сымболікі. Да іх пад'ехалі 3 мікрааўтобусы зь людзьмі ў масках, начальнік АМАПу Віктар Краўцэвіч і намесьнік начальніка ЎУС Горадзенскага аблвыканкаму Віталь Стасюкевіч. Людзей затрымлівалі ў тым ліку ў дварах людзі ў цывільным.
Таксама на акцыі сёньня выйшлі ў іншых местах (Заслаўе, Ракаў, Ліда, Фаніпаль, Жодзіна, Дзяржынск і інш.).

13:52 Натоўп карнікоў забірае у мужчыны бел-чырвона-белы сьцяг.

14:01 Жодзіна. Затрымалі жанчыну са сьцягам.

14:07 Затрыманьні ў многіх раёнах Менску.

Onliner паведамляе, што людзей затрымлівалі на Адзінцова, Лабанка, у Дамброўцы, ва Ўруччы і Лошчыцы. Міліцыя пакуль не камэнтуе затрыманьні.

Ва Ўруччы сёньня паўторна (трэці раз!) затрымалі лекара-нэўроляга Руслана Бадамшына, паведамляюць "Белые халаты".

Таксама затрыманы сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады эканаміст Дзьмітры Крук.Праваабаронцы "Вясны" агулам называюць прозьвішчы ўжо 16 затрыманых, сьпіс дапаўняецца.

14:19 Нягледзячы на разгоны і затрыманьні, людзі працягваюць маршы.

14:25 Менск, Дамброўка. Калёна аднавілася пасьля разгону.

14:28 Разгоны ва Ўруччы і на "Пушкінскай".

В Уруччы, дзе сфармавалася даволі вялікая калёна, адбыўся разгон пратэстоўцаў. Гэта адбылося за хвіліну да таго, як было зьнята відэа.

14:41 Берасьце. Калёна скандуе: "Верым, можам, пераможам!" і "Я выхожу!".

14:46 У Dana Mall зачынілі ўваход і выключылі інтэрнэт.

Калёна, якая рухалася па Філімонава, дайшла да гандлёвага цэнтру Dana Mall, дзе іх сустрэлі аўтазакі.

— Было чалавек 500 ці 700. Некалькі затрымалі, хтосьці разьбегся па дварах, — расказаў чытач Онлайнера. — Частка людзей пасьпела забегчы ў Dana Mall, пасьля гэтага галоўны ўваход зачынілі. Ахоўнік сказаў нам, што так загадалі зрабіць карнікі, а потым па гучнай сувязі абвясьцілі, што дзьверы зачынена па тэхнічных прычынах. Пасьля гэтага ў ГЦ адключылі інтэрнэт: карты не працуюць, усё стаіць, — распавядае сьведка.

Зачынялі ўваход і ў гіпэрмаркет Green City на Каменнай Горцы — у раёне шмат карнікаў.

14:49 Менск. У раёне станцыі мэтро "Пушкінская", карнікі нясуць у бусік чалавека, які, праўдападобна, страціў прытомнасьць.

15:10 Калёна ў Курасоўшчыне.

15:14 "Дваровыя маршы" 29 лістапада. Галоўнае на гэты час:

Практычна ва ўсіх раёнах Менску пратэстоўцы выйшлі на марш двароў (найбольшыя калёны заўважаныя ва Ўруччы, на Ўсходзе і ў раёне Каменнай Горкі — Кунцаўшчыны).
Карнікі ганяюцца за пратэстоўцамі, спрабуючы разагнаць, адбываюцца затрыманьні, часам жорсткія.
У некаторых выпадках супраць пратэстоўцаў прымянялі сьлезацечны газ і, як мяркуецца, сьвятлашумавыя гранаты.
Праваабаронцам ужо вядомыя прозьвішчы 45 затрыманых у Менску і ў Бараўлянах. Паведамляюць таксама пра затрыманьні ў Дзяржынску, Жодзіне, Магілёве.
Мабільны інтэрнэт па-ранейшаму не працуе, як і цэнтральныя станцыі мэтро (акрамя "Плошчы Якуба Коласа").
ГЦ Dana Mall часова зачынілі на ўваход і выхад "з тэхнічных прычын", людзей нейкі час не выпускалі. У ГЦ Green "выпускаюць, але назад ўвайсьці нельга".

15:24 Усе станцыі мэтро адкрылі. Іх закрывалі на час пратэставых маршаў.

15:25 Вось як пратэставалі ў Кунцаўшчыне. Дзясятак разгубленых амапаўцаў і сотні чалавек скандуюць "Уходи!".

15:29 На Каменнай Горцы працягваецца супрацьстаяньне дэманстрантаў і карнікаў. Чытачы Tut.by пішуць, што на Каменнай горцы сытуацыя такая: людзі хаваюцца ў ваколіцах Green City, як толькі карнікі адыдуць — выходзяць, потым карнікі вяртаюцца — людзі разыходзяцца. І так раз за разам.

15:31 У 7-тысячным Іўе таксама выйшлі на акцыю пратэсту.

15:34 Падчас маршу на Партызанскім праспэкце, карнікі затрымалі некалькі чалавек, аднаму зь іх так моцна ўдарылі па галаве, што мужчына ўпаў на асфальт, страціўшы прытомнасьць.

15:36 Як затрымлівалі ў Горадні.

Затрыманая ў раёне Вішнявец візажыстка Натальля Чубоўская расказала, што выйшла з крамы, убачыла, як жорстка затрымліваюць мужчыну, і заступілася за яго. Яе таксама схапілі, але адпусьцілі пасьля апытаньня. Разам зь ёй затрымалі 3–4 чалавек.

15:44 Разгон і страляніна ва Ўруччы.

15:54 Ужо больш за 70 затрыманых.

У Берасьці затрымалі журналіста "Брестской газеты" і Tut.by Станіслава Коршунава.

Агулам праваабаронцам "Вясны" ўжо вядомыя прозьвішчы 73 затрыманых у Беларусі: большая частка — у Менску, таксама затрымлівалі ў Бараўлянах, Лясным, Віцебску, Горадні, Лідзе. Сьпіс дапаўняецца.

15:58 Марш у Дзяржынску.

16:13 Жанчыны выступілі супраць узброеных амапаўцаў. У дварах на вуліцы Рафіева (Паўднёвы Захад) жанчыны выступілі супраць узброеных карнікаў.

16:14 "Вы беларусы ці не?!" Падчас хапуна ва Ўруччы людзі стаялі з паднятымі ўгару рукамі, паказваючы, што не настроеныя агрэсіўна, і крычалі карнікам, што тыя фашысты.

16:16 У Віцебску карнікі сёньня зноў разьяжджалі на машынах "мэдычнай службы".

16:34 На вуліцы Жукоўскага карнікі прачэсваюць пад'езды, звоняць у дамафоны, просяць адчыніць дзьверы на ўваходзе, паведамляе Tut.by.

16:35 У Ніны Багінскай карнікі адабралі сьцяг і зламалі драўляны кіёк, а людзей, якія проста фатаграфаваліся побач, затрымалі, паведамляе @belteanews.

16:55 "Маршы суседзяў" у Менску. Асноўнае на гэты час:

У розных мікрараёнах Менску адбыліся дзясяткі шэсьцяў пратэсту. Найбольшыя прайшлі ў Дамброўцы, на вуліцах Жыновіча і Матусевіча, на Паўднёвым Захадзе, ва Ўруччы і на Партызанскім праспэкце.
Карнікі разганялі і затрымлівалі людзей, але людзі зьбіраліся зноў.
Падчас разгону асобных людзей жорстка білі (нават да страты прытомнасьці), у некалькіх выпадках карнікі ўжылі газ, у Бараўлянах — сьвятлашумавыя гранаты, былі чуваць стрэлы ў Зялёным Бары і Ўруччы.
На гэты час праваабаронцам вядомыя прозьвішчы 100 затрыманых у Беларусі. Сярод іх сябра Каардынацыйнай рады Дзьмітры Крук (Менск), журналісты Максім Хлябец і Станіслаў Коршунаў і іншыя.
Акцыі пратэсту адбыліся таксама ў Берасьці, Горадні, Магілёве, Віцебску, Жодзіне, Смалявічах, Дзяржынску, Бараўлянах, Радашкавічах, Ляхавічах, іншых местах і мястэчках.

 


Як прайшлі "Маршы суседзяў" на 113-ты дзень пратэстаў
супраць гвалту і фальсыфікацыі выбараў


У розных раёнах Менску адбыліся дзясяткі маршаў пратэсту. У іх прынялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек. У самых буйных маршах удзельнічала па некалькі тысяч чалавек.

Карнікі езьдзілі па Менску на аўтобусах і разганялі людзей, але тыя зноў фармавалі калёны на бліжэйшых вуліцах. Разагнаць усе маршы яны не змаглі.

Карнікі ўжывалі сьвятло-шумавыя гранаты і газ у Менску і Менскім раёне. Паведамляецца аб некалькіх пабітых дэманстрантах, якія страцілі прытомнасьць ля мэтро "Пушкінская", на Партызанскім праспэкце, ля гандлёвага цэнтра "Рыга" ў Менску.

Акцыі пратэсту прайшлі таксама ў Берасьці, Горадні, Гомлі, Магілёве, Віцебску, Жодзіне, Смалявічах, Дзяржынску, Бараўлянах, Радашковічах, Ляхавічах і іншых местаах.

На гэты момант праваабаронцам вядома 170 імёнаў затрыманых.

 

 

На "Маршы суседзяў" затрымалі ўжо больш за 220 чалавек


У Менску і іншых местах Беларусі міліцыя разганяе калёны і затрымлівае пратэстоўцаў, якія ў сваіх мікрараёнах выйшлі на маршы супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту.

Станам на 18:35 Праваабарончы цэнтар "Вясна" сабраў прозьвішчы больш за 220 затрыманых у Менску і іншых мясцовасьцях.

У сацсетках дзеляцца відэа стрэлаў і распыленьня газу супраць пратэстоўцаў у Менску і па-за Менскам, у прыватнасьці ў Бараўлянах.

У Менску карнікі выкарыстоўвалі газ на Партызанскім праспэкце.

Сярод затрыманых лекар-нэўроляг Руслан Бадамшын, якога схапілі ва Ўруччы каля 13:30, паведамляе ТГ-канал "Белыя халаты. News".

Затрыманы таксама сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады эканаміст Дзьмітрый Крук.

Сярод затрыманых — Вольга Смалянка, юрыстка, экспэртка ў сфэры свабоды асацыяцый, дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend).

У Берасьці затрымалі журналістаў Станіслава Коршунава і Максіма Хлябца з "Брэсцкай газеты", а таксама пэнсіянэрку Алену Гнаўк, якую ўжо чатыры разы судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. Максім Хлябец пра сваё затрыманьне напісаў у Twitter.


У Менску выйшла больш за 20 калён дэманстрантаў. Людзі выйшлі таксама ў іншых местах краіны.

 


У Менску падчас акцыі пратэсту затрымалі фатографа "Новага часу" Яну Трусілу


У Менску затрымалі журналістку выданьня "Новы Час" Яну Трусілу. Людзі паведамілі ў рэдакцыю, што бачылі затрыманьне нейкай журналісткі.

Як паведаміла рэдактарка "Новага часу" Аксана Колб, Яна пайшла на асьвятленьне акцыі пратэсту ў Менску, але не пасьпела нічога перадаць. Цяпер тэлефон яе недаступны. Яе маці шукае Яну па пастарунках Менску.

Паводле ПЦ "Вясна" фатографа "Новага часу" Яну Трусілу затрымалі ў Менску ў 15:40 у дварах крамы "Суседзі" паміж Кунцаўшчынай і Каменнай Горкай. Паводле апошняй інфармацыі БАЖ, Яну даставілі ў Ленінскі РУУС Менску.

Роўна два тыдні таму Яна Трусіла выйшла з-за кратаў пасьля 13 сутак арышту.

Паводле БАЖ, цяпер у зьняволеньні застаецца 10 беларускіх журналістаў.

 


У Горадні затрымалі людзей на раённых пратэставых акцыях


Гарадзенцы зьбіраліся невялікімі групамі па мікрараёнах у нядзелю 29 лістапада. Іх затрымлівалі.

У пратэставых тэлеграм-каналах Горадні абвясьцілі зборы ў двух раёнах — Ленінскім і Кастрычніцкім.

У мікрараёне Вішнявец, што ў Кастрычніцкім раёне, сабралася каля 20 чалавек. Яны прайшлі калёнай ад крамы "Флямінга" да крамы "Сэрпантын". Калі яны проста стаялі без сымболікі і лёзунгаў, пад’ехалі тры мікрааўтобусы зь людзьмі ў масках. Амаль усіх дэманстрантаў затрымалі. Іх даганялі ў дварах. Адной дзяўчыне было цяжка ісьці, але і яе завялі ў мікрааўтобус.

Потым пад’ехаў аўтазак, людзей перавялі туды. На месцы працавала кіраўніцтва горадзенскай міліцыі — Віктар Краўцэвіч і Віталь Стасюкевіч, а таксама "людзі ў цывільным".

У Ленінскім раёне таксама гулялі пратэстоўцы — на коле Фартоў каля крамы "Санта". Да іх таксама пад’ехалі міліцэйскія мікрааўтобусы. Пра затрыманьні дакладна не вядома. Гарадзенцы ладзілі і ў іншых мікрараёнах места невялікія акцыі са сьцягамі і хутка разыходзіліся.

У цэнтры места пасьля 14-й гадзіны гуляла шмат людзей. Час ад часу гукалі "Жыве Беларусь!". Цэнтар патрулявала міліцыя і "людзі ў цывільным". Хадзіў у цывільным і начальнік Ленінскага РАУС Алег Карпушкін.

Некалькі пэнсіянэрак гулялі з БЧБ-парасонамі і ў такіх жа масках. Прынамсі адну зь іх затрымалі.

 


"Убачылі "Пагоню" на аватарцы і забралі тэлефон".
У Карэлічах 13-рочнага хлопца забралі на допыт


Маці хлопца кажа, што праз графіці месячнай даўнасьці карэліцкая міліцыя правяла тры ператрусы.

Жыхарка Карэліч Алена Пякарская сутыкнулася зь ціскам на яе 13-рочнага сына Аляксея з боку міліцыі яшчэ ў жніўні. Тады Аляксея міліцыянты абвінавацілі ў актыўнасьці ў мясцовым тэлеграм-канале і ўдзеле ў акцыях пратэсту. Жанчыну ў выніку нават выклікалі на размову ў органы апекі, дзе папярэдзілі пра магчымыя наступствы. 24 лістапада да Алены дадому прыйшлі ўжо зь ператрусам.

— На пачатку мінулага тыдня сын мне расказаў, што да яго аднаклясьнікаў падыходзяць міліцыянты і распытваюць, ці ня бачылі яны ў яго балёнчык з фарбай, ці не гаварыў ён ім, што робіць недзе графіці, што набываў такі балёнчык, — расказала Алена. — Дзеці сказалі ім, што нічога такога ня ведаюць і ня бачылі. А 24 лістапада да мяне дадому прыйшлі трое міліцыянтаў у форме і адна жанчына ў цывільным. Сказалі, што маюць пастанову на ператрус. Далі пачытаць. Там было напісана, што месяц таму ў старшыні адной з выбарчых камісій на плоце напісалі фарбай "С...а скрала нашыя галасы". А таксама, што паколькі мой сын Аляксей летам крэйдай напісаў на сьцяне "Я МЫ 97%" і быў злоўлены міліцыяй, то ён зьяўляецца падазраваным.

Алена кажа, што нават не прапісаная ў тым доме, куды прыйшлі зь ператрусам праваахоўнікі. Аднак гэта іх не пераканала. Па словах жанчыны, ніхто зь міліцыянтаў не прадставіўся, але аднаго зь іх, Віктара Зінчанку, яна пазнала. Ён расьсьледаваў "злачынствы" 13-рочнага падлетка яшчэ летам.

— Зайшлі ў пакой малодшага сына, яму 4 рока, — расказвае Алена пра тое, як адбываўся ператрус. — Знайшлі там стары непрацоўны ноўтбук. Сказалі, што забіраюць. Маўляў, там могуць быць фатаздымкі. У пакоі старэйшага сына таксама ўсё агледзелі, але не знайшлі нічога. У гэты момант мне пазваніла маці, сказала, што ў яе таксама ператрус праводзяць. Маці 71 рок, мой бацька інвалід 1-е групы. Але іх гэта не спыніла. Сказалі, што сын Лёша бывае ў іх на выходных і таму таксама трэба ператрус зрабіць.

Па словах жанчыны, ператрус доўжыўся каля 20 хвілін, яшчэ паўгадзіны міліцыянты складалі вопіс знойдзеных рэчаў, каб забраць.

— Я спытала, ці хопіць у іх сумленьня хаця б не чапаць сына на ўроках у школе, — кажа Алена. — Адказалі, што ніхто да Аляксея не паедзе. Як толькі зьехалі ад мяне, адразу сыну пачала званіць. Але ніхто не адказваў. Пазваніла разоў сем. Пасьля гэтага мне перазванілі зь незнаёмага нумару, мужчына. Прадставіўся інспэктарам па справах непаўналетніх Грышаном. Паведаміў, што правёў допыт майго сына і канфіскаваў яго тэлефон. На маё пытаньне, чаму 13-рочнае дзіця апытваюць безь мяне, сказаў, што там былі два сацыяльныя пэдагогі.

Алена расказвае, што калі ейнага Лёшу апытвалі ў школе, яго тэлефон ужо быў у інспэктара Аляшкевіча. Міліцыянт бачыў, што падлетку звоніць маці, але трубку ня зьняў і тэлефон 13-рочнаму хлопцу не перадаў, проста паклаў экранам уніз на стол. Потым мабільнік увогуле забралі.

— Зайшлі з тэлефона сына да яго ў сацсеткі, убачылі на аватарцы герб "Пагоня" і забралі тэлефон, — кажа жанчына. — Так і патлумачылі, што гэта стала прычынай канфіскацыі. Я разьюшылася. Сказала, што буду скардзіцца. Сын потым пазваніў з нумара кляснай кіраўніцы, расказаў, што да яго прыяжджалі інспэктары Грышан і Аляшкевіч. Калі прыйшоў дадому, то расказаў, што яго на размову забралі проста з уроку інфарматыкі. Зайшла ў кляс сацыяльны пэдагог, запрасіла Лёшу выйсьці зь ёй. Нічога яму не патлумачыла, проста вывела і адвяла ў свой кабінэт, дзе ўжо былі міліцыянты.

Алена расказвае, што выклік на допыт да міліцыянтаў моцна напалохаў сына. Ніякіх дакумэнтаў аб канфіскацыі тэлефона яму не далі.

— Сын расказваў, што моцна спалохаўся, — расказвае Алена. — Пачалі трэсьціся рукі, ногі. Як ён кажа, тэлефон міліцыянты забіралі хітрасьцю. Спыталі, што за марка, якая мадэль. Папрасілі даць паглядзець. Сын, не задумваючыся, даў. Пастановы на агляд рэчаў яны ня мелі. Парушылі ўсё, што можна, усе нормы. Інспэктар Грышан яшчэ культурна з сынам размаўляў, а Аляшкевіч пагражаў яму. Гаварыў, што ў гэты момант у нас дома ператрус, што там могуць нешта знайсьці, і тады сыну мала не падасца. Сын прыйшоў дадому ўвесь на нэрвах, яго трэсла ўсяго. Ужо званок празьвінеў, пачаўся перапынак на абед. А сына працягвалі апытваць, нават не адпусьцілі паесьці.

Па словах жанчыны, мабільнік міліцыянты абяцалі вярнуць у пятніцу альбо ў суботу. Аднак пакуль нічога не аддалі.

Сваю датычнасьць да графіці на плоце старшыні выбарчай камісіі Аляксей адмаўляе.

— Я званіла ў інспэкцыю, размаўляла з Грышаном, — кажа жанчына. — Тлумачыла, што яны парушылі ўсе інструкцыі. Што тэлефон мой, у 13-рочнага дзіцяці ня можа быць уласнага тэлефона, ён мне належыць. Грышан адказаў, што меў права забраць мабільнік. Я напісала два лісты са скаргамі на імя начальніка РУУС.

Празь некалькі дзён пасьля гэтых падзей Алена даведалася, што ператрус па справе графіці на плоце старшыні выбарчай камісіі праводзілі і ў яе былога мужа, бацькі Аляксея, зь якім яна не жыве 10 рокаў і не стасуецца. Мужчыну на допыт забралі проста з працы.

 

 

Затрыманая ў Горадні


Затрыманая ў раёне Вішнявец візажыстка Натальля Чубоўская расказала, што выйшла з крамы, убачыла, як жорстка затрымліваюць мужчыну, і заступілася за яго. Яе таксама схапілі, але адпусьцілі пасьля апытаньня. Разам зь ёй затрымалі 3–4 чалавек. Паводле інфармацыі з тэлеграм-каналаў, людзей затрымлівалі і ў іншых мікрараёнах: Фарты, Альшанка, Каробчыцы.

 

 

332 чалавекі затрыманыя сёньня па ўсёй краіне (зьвесткі "Вясны")


У іх ліку эканаміст і сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Дзьмітры Крук, лекар-нэўроляг Руслан Бадамшын, лекар-стаматоляг Аляксей Іваноў, трамаўтоляг-артапэд Леанід Глазкін, журналістка Яна Трусіла, 6 непаўналетніх.

Бел-чырвона-белы сьцяг у цэнтры Менску

Вялікі бел-чырвона-белы сьцяг вывесілі ў самым цэнтры Менску, каля праспэкту Пераможцаў (пазаду "Галерэі").

 


Карнікі дапытваюць хлопца ў мікрааўтобусе


Карнікі дапытваюць затрыманага хлопца ў мікрааўтобусе. Той выглядае вельмі напужаным. Што карнікі пытаюцца ў затрыманага:

— Хто твой прэзыдэнт?
— Каго любіш?
— Сілавым структурам што хочашь сказать, бл*?


"Радыё Свабода", 29 лістапада 2020 р.

 

 

На доме члена АЗГ Лукашкі Баскава з'явіўся надпіс "Не даруем!"


Як паведамляе Telegram-канал "Баста!", на доме аднаго з меркаваных забойцаў Рамана Бандарэнкі Дзмітрыя Баскава з'явіўся надпіс "Не даруем!".

Надпіс з'явіўся на новым доме члена АЗГ Лукашкі, які Баскаў нядаўна набыў.

 


Мянчук з бел-чырвона-белым сцягам пакінуў карнікаў ні з чым


Беларусы цвеляць лукашыстаў.

У Беларусі прайшоў Марш суседзяў. Людзі выйшлі на пратэст у 113-ы дзень беларускай рэвалюцыі.

Падчас акцыі хлопец з бел-чырвона-белым сцягам на ўсе застаўкі ўцякаў ад карнікаў. У выніку лукашысты засталіся ні з чым, нацыянальны сцяг быў уратаваны.


"Хартыя’97%", 29 лістапада 2020 р.

 


60 шэсцяў у розных мікрараёнах Менска сабралі дзясяткі тысяч людзей


У розных мікрараёнах Менска адбылося каля 60 шэсцяў пратэсту. У іх узялі ўдзел некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Найбольшыя шэсці, з удзелам некалькіх тысяч жыхароў кожнае, адбыліся ў Дамброўцы на вуліцах Жыновіча — Матусевіча і на Захадзе (вуліцы Бурдзейнага — Адзінцова). Масавыя шэсці адбыліся таксама на Паўднёвым Захадзе, ва Уруччы і на Партызанскім праспекце. Карнікі лёталі па горадзе на бусах і разганялі людзей, але шэсці ўтвараліся зноў, часам на суседніх вуліцах.

Жыхары Менска скандавалі на адрас Лукашкі: "Уходи, крыса!".

Карніікі ўжывалі святлошумавыя прылады і газ у Менску ва Уруччы і ў Зялёным Бары Менскага раёна.

Паводле ацэнак нашых карэспандэнтаў, сёння ў Менску, Жодзіне, Дзяржынску ды іншых местах затрымана больш за 300 дэманстрантаў. Дакладныя лічбы стануць вядомыя заўтра. На гэты момант вядомыя 217 імён затрыманых. Сярод іх — выбітны эканаміст, член Каардынацыйнай рады Дзмітрый Крук (Менск), кандыдат сельскагаспадарчых навук Іраіда Міско (Жодзіна), выканаўца галоўнай ролі ў фільме "Купала" Алена Гіронак (Пабягаева).

Акцыі пратэсту адбыліся таксама ў некалькіх дзясятках лакацый Берасця, Горадні, Гомля, Магілёва, Віцебска, у Жодзіне, Смалявічах, Іўі, Дзяржынску, Бараўлянах, Радашкавічах, Ляхавічах, іншых местах і мястэчках.

На доме хакейнага трэнера сям'і Лукашкі Дзмітрыя Баскава ў лесе каля Менскага мора з'явіліся вялізныя надпісы: "Не простим".

 

 

Нястомныя беларусы зладзілі безліч вечаровых шпацыраў


Нястомныя беларусы пасля дзённых маршаў зладзілі безліч вечаровых лакальных шпацыраў са сцягамі.

Віцебск, Жодзіна, Жабінка, Пружаны. Менск — Уручча, Сосны, Грушаўка, Антонаўская-Захарава-Пуліхава, Зялёны Луг, Кальварыйская, Машэрава-Заслаўская і яшчэ шмат іншых кропак!

Сёння ўвечары жыхары менскага мікрараёна Мядзвежына выйшлі ў двор з новай крычалкай: "Новы рок без Лукашкі".


"Наша Ніва", 29 лістапада 2020 р.

 

 

Пачалі прысылаць пазовы ў РУУС з-за БЧБ-сцягоў у вокнах кватэр


Людзям пачалі прысылаць пазовы ў РУУС з-за БЧБ-сцягоў у вокнах кватэр. Міліцыя лічыць гэта пікетам і хоча пакараць гаспадароў кватэр па народным артыкуле 23.34.

 


У Малінаўцы ў дамах адрубілі святло


Менск. Чытачы паведамляюць, што ў Малінаўцы ў дамах у раёне цэнтра Мірнага адрубілі святло. Не працуюць роўтары, а значыць, у жыхароў дамоў не будзе не толькі мабільнага, але і дротавага інтэрнэту.

 


Карнікі на вуліцы Каліноўскага


Менск. Карнікі з агнястрэльнай зброяй у раёне вуліцы Каліноўскага прачэсваюць двары.

 


Можна падвесці вынікі дня


Мяркуючы па ўсім, актыўная фаза пратэставай нядзелі падыходзіць да канца. Яшчэ ў нейкіх раёнах Менска людзі выходзяць у ланцугі салідарнасці, але калоны ўжо разышліся. Можна падвесці вынікі дня.

Тактыка карнікаў у параўнані з мінулай нядзеляй амаль ніяк не змянілася. Яны паспрабавалі сканцэнтравацца ў некалькіх раёнах, каб зладзіць татальную зачыстку. Так, напрыклад, яны зрабілі на Каменнай Горцы і ў раёне вуліцы Масюкоўшчына. Але тым самым яны "агалілі" іншыя раёны Менска. Вынікі гэтай тактыкі мы ўсе бачым.
Акцыі пратэсту адбыліся таксама ў Берасці, Горадне, Магілёве, Віцебску, Жодзіне, Смалявічах, Дзяржынску, Бараўлянах, Радашковічах, Ракаве, Фаніпалі, Ляхавічах і іншых местах і мястэчках Беларусі.
У розных раёнах Менска сабраліся дзясяткі малых купак пратэстоўцаў, якія выходзілі з двароў і пераўтвараліся ў вялікія калоны. Сапраўдныя шэсці атрымаліся ў Дамброўцы, на Паўднёвым Захадзе, Малінаўцы, ва Уруччы і на Партызанскім праспекце.
Нягледзячы на спробы карнікоў разагнаць маршы, людзю зноў збіраліся ў групы, як толькі бусікі з'язджалі з раёна. Так было ва Уруччы і ў Дамброўцы.
Падчас разгону карнікі выкарыстоўвалі слезацечны газ, стралялі ў паветра, збівалі пратэстоўцаў да страты прытомнасці.
Затрыманых пакуль менш, чым у мінулую нядзелю. На гэты час праваабаронцам "Вясны" ўжо вядома пра больш як 100 затрыманых. Сярод іх ізноў журналісты — Максім Хлябец і Станіслаў Коршунаў, а таксама сябра Каардынацыйнай рады Дзмітры Крук.

 


На БелАЗе прапануюць стучаць на сваіх калег-забастоўшчыкаў за грошы


На БелАЗе работнікам прапануюць за грошы стучаць на сваіх калег-забастоўшчыкаў. Кіраўніцтва прадпрыемства апублікавала "Палажэнне аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў і прыцягненні да адказнасці кіраўнікоў за парушэнне працоўнай дысцыпліны ў падраздзяленні". Яно распрацаванае "ў мэтах узмацнення матэрыяльнай зацікаўленасці працоўных, кіраўнікоў, спецыялістаў, якія прымаюць удзел у выяўленні парушальнікаў працоўнай дысцыпліны".

Фонд, з якога будуць выплачвацца 30 срэбранікаў, фармуецца за кошт прэмій, якіх пазбавяцца "парушальнікі дысцыпліны".

 

 

Карнікі збілі хлопца і прымусілі адказваць на пытанні


Менск. Карнікі злавілі хлопца, збілі яго і прымусілі адказваць на пытанні.

— Силовым структурам что хочешь сказать, бл*?
— Крутые мужики. Знают, как выбить дурь из головы.
А фашыст усё роўна ты.

 

БЧБ-сцяг зноў з'явіўся на "Плошчы Пераменаў"


Менск. БЧБ-сцяг з'явіўся пасярод самага ахоўваемага двара ў Беларусі — "Плошчы Пераменаў". Карнікі прысутніцаючь тут 24/7. І тут такое ў іх пад носам!


"Эўрарадыё", 29 лістапада 2020 р.

 

 

У Вайсковы шпіталь паклалі параненага падчас разгону акцыі пратэсту ў Менску


Вядома, што жыцьцю пацыента пагрозы няма.

Як высьветлілі "Белые халаты", мужчына, які ўчора пасьля маршу паступіў у Вайсковы шпіталь, — 29-рочны праграміст.

Дыягназ: агнястрэльнае кулявое непранікальнае раненьне грудзей справа, удар грудной клеткі, драпіны, гематома мяккіх тканак грудной клеткі.

Яго паранілі ўчора ў раёне мэтро "Ўручча" гумавай куляй.

 


Да страйку на "Беларуськаліі" далучыліся яшчэ 3 супрацоўнікі,
агулам ужо пад сотню


Шахтары патрабуюць адстаўкі Лукашкі, новых прэзыдэнцкіх выбараў, вызваленьня палтвязьняў і спыненьня гвалту.

Як паведамляе страйкам салігорскага "Беларуськалію", колькасьць страйкоўцаў на прадпрыемстве расьце.

Да палітычных патрабаваньняў, сярод якіх адстаўка Лукашкі і новыя прэзыдэнцкія выбары, далучыліся:

Антаніна Ўюхіна, апэратар заправачных станцыяў ПУУСТ рудніку 3-га рудаўпраўленьня;
Аляксандар Макаед, электрасьлесар дзяжурны і рамонту абсталяваньня 4-га рудаўпраўленьня;
Андрэй Батуеў, машыніст горных машынаў рудніку 3-га рудаўпраўленьня.

Агулам колькасьць страйкоўцаў на "Беларуськаліі" набліжаецца да 100 чалавек.

 

Пэнсіянэры зноў выйшлі на "Марш мудрасьці" ў Менску,
карнікі блякуюць іх рух


У Менску людзі сталага веку дзявяты раз сабраліся на марш пратэсту супраць гвалту і беззаконьня.

Нягледзячы на перашкоды ад карнікаў на папярэднім "Маршы мудрасьці", маршрут плянавалі ранейшы — ад плошчы Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа. Але і сёньня карнікі перакрылі гэты маршрут, не далі людзям сабрацца ў адну калёну. Частка ўдзельнікаў маршу, адціснутая карнікамі, пайшла на Нямігу і Юбілейную плошчу, іншая спрабавала ісьці па праспэкце Незалежнасьці і дайшла да будынку КДБ, дзе таксама была адціснутая. Некалькі чалавек затрыманыя.

13:55. У рэстаране "Макдональдс" на вуліцы Леніна ў Менску сёньня абвешчаны санітарны перапынак з 14 да 15 гадзін, у гэты час марш праходзіць паўз гэтую ўстанову.

14:00. Каля Чырвонага касьцёла зьбіраюцца людзі.

14:05. Каля гатэля "Менск" (на скрыжаваньні праспэкта Незалежнасьці і вуліцы Валадарскага) карнікі перакрылі рух па тратуары, тут жа стаяць жоўтыя аўтобусы.

14:10. Карнікі не далі прайсці Маршу пэнсіянэраў і 300 мэтраў, заблякаваўшы праспэкт на рагу з Валадарскага. Людзі пайшлі ў абход па вуліцы Валадарскага.

14:15. У маршы прымае ўдзел больш за тысяу чалавек.

14:20. Карнікі перакрылі і ходнікі на вуліцы Валадарскага, ля СІЗА нумар 1. Праходзячы каля СІЗА №1 на Валадарскага, людзі скандавалі "Выпускай!".

14:30. Пэнсіянэры прайшлі праз сквер Міцкевіча і ідуць у бок мэтро "Фрунзенская".

14:35. Карнікі не далі сабрацца пенсіянэрам у адну вялікую калёну. Цяпер адна калона ідзе пад канвоем карнікоў па Раманаўскай Слабадзе ў бок вуліцы Кальварыйскай. Другая — па праспэкце Незалежнасьці ў бок Кастрычніцкай плошчы.

Частцы ўдзельнікаў Маршу пэнсіянэраў атрымалася абыйсьці карнікоў на скрыжаваньні Валадарскага і Незалежнасьці. Іх калёна дайшла да ГУМа, дзе людзі ў балаклавах разгарнулі яе ў адваротны бок.

14:40. Лукашысты на службовым бусе наехалі на карніка. Карнікі, якія спрабуюць перашкодзіць пенсіянерам-пратэстоўцам, учынілі ДТЗ.

"Б'юць сваіх жа! Мікрааўтобус збіў "аліўку", — піша Telegram-канал "Баста". ("Хартыя’97%")

14:45. Адна калёна "Маршу пэнсіянэраў" дайшла да кінатэатру "Беларусь" каля мэтро "Фрунзэнская". Другая спрабуе прайсьці па праспэкце Незалежнасьці.

14:46. На вуліцы Гарадзкі Вал мікрааўтобус, у якім звычайна перавозяць карнікоў са зброяй, зьбіў невядомага ў балаклаве.

14:50. На праспэкце Незалежнасьці частку ўдзельнікаў маршу карнікі заціснулі ў кола і працягваюць выціскаць. Некалькі чалавек затрымалі.

14:55. Частка ўдзельнікаў "Маршу пэнсіянэраў" каля будынку КДБ вадзіла карагод. Пасьля іх адціснулі людзі ў шлемах і з дручкамі ў руках.

15:00. Частка удзельнікаў маршу на Юбілейнай плошчы.

15:05. Ніна Багінская сярод удзельнікаў маршу ідзе па вуліцы Няміга.

15:10. Калёна зь Юбілейнай плошчы вяртаецца на Нямігу.

15:15. — Бабушки и деды, идём до победы! — скандуюць удзельнікі маршу, калі вяртаюцца на Нямігу.

15:20. Частка ўдзельнікаў маршу ідзе па вуліцы Леніна і скандуе "Жыве Беларусь!"

15:30. Відэа, як карнікі перакрывалі рух на вуліцы Валадарскага. Яны і цяпер працягваюць блякаваць ходнікі, камусьці выклікалі "хуткую".

15:35. Яшчэ адну групу пэнсіянэраў на вуліцы Валадарскага атачылі карнікі ў чорным і патрабуюць іх пэрсанальныя зьветскі.

15:40. Нягледзячы на блякаваньні, атачэньні ды іншыя перашкоды карнікоў невялікая група пэнсіянэраў дабралася да плошчы Якуба Коласа.

15:50. Карэспандэнта РИА "Новости" затрымалі пры асьвятленьні "Маршу пэнсіянэраў" у Менску.

16:00. Чытачы Tut.by паведамляюць, што ўдзельнікаў "Маршу пэнсіянэраў" грузяць у аўтобусы на вуліцы Валадарскага. Як мяркуецца, іх павязуць у РУУС.

16:30. Праваабаронцы паведамляюць як мінімум пра трох затрыманых (ня лічачы двух журналістаў РИА "Новости") падчас сёньняшняга "Марша пэнсіянэраў".

 

 

Найважнейшае за 30 лістапада


Больш за тысячу пэнсіянэраў зноў выйшлі на "Марш мудрасьці" ў Менску.
Сяргею Ціханоўскаму выставілі дадатковае абвінавачаньне ў распальваньні сацыяльнай варожасьці.
Праваабаронцы прызналі палітвязьнем арыштаванага на 86 сутак студэнта Салановіча.
Журналістку Дар'ю Чульцову, затрыманую на "плошчы Перамен", падазраюць у крымінальным злачынстве.
На затрыманага 4 лістапада музыку Аляксея Санчука завялі крымінальную справу за ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
Дзяржаўны доўг Беларусі ад пачатку року вырас на 13 млрд рублёў.


"Радыё Свабода", 30 лістапада 2020 р.

 


Праваабаронцы: Падчас "Марша суседзяў" затрымалі больш за 400 чалавек

 

На дадзены момант праваабаронцам-"вясноўцам" вядомыя 416 прозвішчаў людзей, затрыманых у Менску, Жодзіна, Дзяржынску ды іншых местах. Сярод іх — выбітны эканаміст Дзмітрый Крук (Менск) і кандыдат сельскагаспадарчых навук Іраіда Міско (Жодзіна), піша сайт ПЦ "Вясна".

29 лістапада ў розных мікрараёнах Менску адбылося каля 60 шэсьцяў пратэсту. У іх прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Найбольшыя шэсьця, з удзелам некалькіх тысяч жыхароў кожнае, адбыліся ў Дамброўцы на вуліцах Жыновіча-Матусевіча і на Захадзе (вуліцы Бурдзейнага-Адзінцова). Масавыя шэсьці адбыліся таксама на Паўднёвым Захадзе, ва Уруччы і на Партызанскім праспэкце. Карнікі лёталі па месьце на бусах ды разганялі людзей, але шэсьця ўтвараліся зноў, часам на суседніх вуліцах.

Акцыі пратэсту адбыліся таксама ў некалькіх дзясятках лакацый Берасьця, Горадні, Гомлі, Магілева, Віцебска, у Жодзіна, Смалявічах, Дзяржынску, Бараўлянах, Радашковічах, Ляхавічах, іншых местах і мястэчках.

Агульная колькасьць затрыманых за час пратэстаў перавысіла 31 тысячу чалавек.

 


Супрацоўніца "Беларуськалія" абвясціла страйк

і падтрымала народныя патрабаванні

 

Як паведамляе Telegram-канал "Баста!", cсупрацоўніца 3РУ ААТ "Беларуськалій" Антаніна В’юхіна раніцай у панядзелак заявіла аб тым, што яна далучаецца да страйку і падтрымлівае народныя патрабаванні.

Цяпер у страйку ААТ "Беларуськалія" амаль 110 чалавек.

 

Працаўнік "Нафтана" далучыўся да агульнанацыянальнага страйку


Кірыл Парчынскі запісаў відэазварот.

Сёння да агульнанацыянальнай забастоўкі далучыўся работнік "Нафтана" Парчынскі Кірыл:

— Мне балюча бачыць, як невядомыя ў масках і з дручкамі ў руках беспакарана збіваюць, калечаць і нават забіваюць мірных жыхароў у дварах і на вуліцах краіны. Але я бачу, як насуперак усім зверствам, адбываецца нараджэнне сапраўднай нацыі і яднанне светлых і выдатных людзей, — заявіў ён у сваім відэазвароце.

 


"Ідзе ціхая праца для развалу карных службаў"


Найбольш дзейсным спосабам пахіснуць шэрагі карнікаў цяпер з'яўляецца раскрутка ўнутранай параноі.

Тэлеграм-канал "Рэфлексія і рэакцыя" адрэагаваў на злітыя відэа з панікай карнікаў.

"Прычыну з'яўлення новых зліваў, цяпер з нізавога ўзроўню, варта шукаць у простым разуменні: карнікаў цяпер не пахіснуць заклікамі "стаць на бок народа" і "прачнуцца" ды іншай маральнай эквілібрыстыкай. Усе, хто хацеў і мог, ужо звольніліся.

Але найбольш дзейсным спосабам пахіснуць шэрагі карнікаў цяпер з'яўляецца раскрутка ўнутранай параноі, запуск малоха пошуку здраднікаў. Наўрад ці відэа зліваў менавіта той чалавек, на якім быў замацаваны рэгістратар. Гэта было б верхам неразважлівасці. Хутчэй за ўсё, зліў той, хто мае доступ да архіва, прамой альбо хто ведае ўразлівасці інфасістэмаў. Кожнае злітае відэа азначае, што пад непрыемную праверку трапляе маса цалкам лаяльных рэжыму людзей. І ёсць рызыка, што з кімсьці абыдуцца несправядліва, што можа моцна дэматываваць "вулічных байцоў".

Іншы момант у змесце выкладзенага відэа. Паказаны страх супрацоўнікаў на акцыі супраць натоўпу. Гэта табу, самае страшнае, што можа зрабіць супрацоўнік — паказаць свой страх. А тут відэа з усёй унутранай кухняй і рэфлексіяй, і што важна — з засвечанымі "байцамі". Каб у іх прайшоў халадок па спіне: "На ўсе дзеянні ў іх ёсць доступ да відэа, ці што?" І гэта зроблена роўна перад нядзельным маршам.

Словам, ціхая праца для развалу карных службаў ідзе. І нават не так важна, чыя, тут зацікаўленых як ніколі шмат. Але тыя, хто злівае відэа, павінны разумець усё гэта выдатна", — піша Telegram-канал.

 


У Берасці, Віцебску і Гародні пенсіянеры таксама выйшлі на вуліцы


У Берасці, Віцебску і Гародні пенсіянеры таксама выйшлі на вуліцы сваіх местаў, каб пратэставаць супраць дыктатуры і гвалту, Telegram-канал "НЕХТА".

Ганарымся вамі!

 


У Сеціве з'явіліся асабовыя звесткі жаўнераў і афіцэраў унутраных войскаў


У спісе — больш за 7 000 чалавек.

Telegram-канал "НЕХТА" апублікаваў спісы з больш як 7 000 салдацікаў і афіцэраў унутраных войскаў.

"Калі ў вас ёсць пераканаўчыя аргументы пра няўдзел у злачынствах рэжыму, можаце паспрабаваць даць іх нам. Тады, магчыма, мы прыбяром вас з гэтага спісу", — гаворыцца ў заяве Telegram-канала.

Адзначым, што ўнутраныя войскі прымаюць актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў.

 


У школе Ваўкавыска знялі партрэт Лукашкі, бо дзеці ў яго плююцца


Сітуацыя ў краіне закранае абсалютна ўсіх беларусаў.

У спартзале школы места Ваўкавыска знялі партрэт Лукашкі, бо дзеці ў яго плююцца.

Вось яна, народная любоў, ад малога да вялікага, піша Telegram-канал "Баста".


"Хартыя’97%", 30 лістапада 2020 р.

 


"Хто твой прэзідэнт?!" — "Лукаш[эн]ка".
Пасля катаванняў у бусе хлопец трапіў у лякарню са страсеннем мозгу


Падчас "Маршу суседзяў" карнікі затрымалі 30-рочнага дызайнера Яна К. Увечары ў інтэрнэце апублікавалі відэа з яго выбітымі "прызнаннямі", знятымі ў бусе карнікаў.

— Дата і рок нараджэння?!

— 21 кастрычніка … року.

— Працуеш дзе?!

— Аддалена.

— У сэнсе аддалена, ***?!

— Дызайнер.

— Якая арганізацыя, ***?!

— Дызайнер я, блін, які сайты робіць. 

— Дзе жывеш?! (Тут збіты мужчына сплёўвае кроў.) Не плюйся, ***! За што затрымалі?! 

— Затрымалі за тое, што хадзіў па вуліцы.

— Глядзі ў камеру, ***!

— Затрымалі за тое, што хадзіў па вуліцы, лаяўся матам.

— Што папярэднічала твайму затрыманню толькі што, ***?!

— Істэрыка і мацюкі ў ваш бок.

— Што ты супрацоўнікам паказаў?!

— Рукамі паказваў "ідзі сюды" — усё. 

— Прыйшлі мы да цябе — і далей?! Ну, што ты хочаш сказаць мне?!

— Прабачце мне, калі ласка, хлопцы, я дурань і нічога такога не трэба рабіць.

— Хто твой прэзідэнт, ***?!

— Прэзідэнт — Аляксандр Рыгоравіч Лукаш[эн]ка. 

— Каго любіш, ***?!

— Беларусь. 

— Сілавым структурам што хочаш сказаць, ***?!

— Крутыя мужыкі, ведаюць, як выбіць дурыкі з галавы.


***


Урэшце імя Яна К. з'явілася ў спісе затрыманых, якіх забралі з міліцыі ў лякарні.

— У мяне страсенне мозгу, зламаны нос, расколіна, таксама пацярпела левая шчака, — сказаў Ян парталу Onliner.by. — Па самаадчуванні… Ляжаць магу, сядзець цяжка.

Артыкул 128 Крымінальны кодэкс Беларусі прадугледжвае адказнасць за катаванні — ад 7 да 25 рокаў зняволення, альбо пажыццёвае зняволенне, альбо расстрэл.

Паводле Крымінальнага кодэкса, катаванне — любое дзеянне, якім нейкай асобе наўмысна прычыняюцца моцны боль, фізічныя або псіхічныя пакуты ў мэтах прымусу асобы да дзеянняў, якiя супярэчаць яе волі, у тым ліку каб атрымаць ад іх звесткі або прызнанні, а таксама з мэтай пакарання або з іншымі мэтамі або па любой прычыне, заснаванай на дыскрымінацыі любога характару, калі такі боль альбо пакуты прычыняюцца дзяржаўнай службовай асобай, якая выступае ў афіцыйнай якасці.

 


Хапун у Іўі і Бараўлянах.
Агульная колькасць затрыманых набліжаецца да 31 тысячы


Не менш за 423 чалавекі былі затрыманыя ў Беларусі ад панядзелка да пятніцы па палітычных матывах. Столькі імёнаў ведаюць праваабаронцы-вясноўцы.

Такім чынам, агульная лічба затрыманняў за час пратэстаў дасягнула 30 881.

Варта адзначыць, што гэтыя лічбы далёка не поўныя. Затрыманых столькі, што ўлічыць усіх немагчыма. Нават агульная колькасць людзей, арыштаваных па крымінальных справах, пакуль дакладна невядомая, бо іх вельмі шмат.

На гэты момант вядомы 551 чалавек (праўда, гэты спіс па спасылцы таксама не поўны, бо за тыдзень сталі вядомыя новыя імёны), якія праходзяць па крыміналках — ад Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі да журналістак Кацярыны Барысевіч і Кацярыны Андрэевай і рабочых Жлобінскага металургічнага завода, дзе крымінальную справу завялі за забастоўку.

У Мазыры крымінальна судзяць двух падлеткаў, якія шпурнулі камяні ў аўтазак. Адзін з іх сірата.

У Берасці пад варту ўзялі 18-рочнага Ціхана Клюкача — таксама крыміналка.

У нядзелю, акрамя Менска, затрымлівалі людзей таксама ў Берасці, Ляхавічах, Горадне, Маладэчне, Віцебску, Каробчыцах, Бараўлянах, Іўі, Дзяржынску, Магілёве, Гатаве, Жодзіне.

Асабліва масавыя затрыманні адбыліся ў Іўі (не менш за 6 чалавек), Жодзіне (па розных звестках, ад 8 да 13 чалавек), Бараўлянах (Лясны) — 18 чалавек.

Сярод затрыманых у Іўі — Мустафа Байтасаў.

— Ён спрабаваў абараніць суседку, якую цягнулі ў бус, — расказаў яго старшы брат. — У Мустафы — чатыры непаўналетнія сыны, меншаму яшчэ і рока няма.

 


Друкарня больш не будзе друкаваць "Брэсцкая газета"


Недзяржаўная "Брэсцкая газета" атрымала з друкарні апавяшчэнне аб тым, што друкарня не будзе заключаць з выданнем дамову на наступны рок, паведамляе БАЖ.

"Брэсцкая газета" — незалежны штотыднёвік (галоўны рэдактар Віктар Марчук). Наклад дасягаў 25 тысяч.

За тры месяцы ў Беларусі перасталі друкаваць "Народную волю", "Камсамолку", "СН+". "Народная воля" друкавалася нейкі час пад Масквой, але тыпаграфія разарвала з ёй дамову, і газета часова прыпыніла выхад на паперы. На паўгода спыніўся выхад "Газеты Слонімскай".

 

 

На разгон пенсіянераў адправілі курсантаў


Мяркуючы па тым, як нясмела паводзілі сябе ў горадзе людзі ў чорным, на разгон пенсіянераў сёння адправілі курсантаў.

 


Затрымалі за тое, што піў каву на лаўцы


У Магілёве мужчыну затрымалі ў парку за тое, што піў каву на лаўцы — аказалася, гэта адзіночны пікет

Як паведамляюць праваабаронцы, 28 лістапада ў парку на бульвары Непакораных быў затрыманы Алег Цітоў. Мужчына піў каву на лаўцы.

У Кастрычніцкім РАУС на яго быў складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП за адзіночны пікет. На наступны дзень Цітоў з'явіўся туды са сваім адвакатам і атрымаў вуснае папярэджанне.


"Наша Ніва", 30 лістапада 2020 р.

 

 

Флаги, которые не горят вовсе!


МЧС запретил вешать на домах "изделия из горючего текстиля". Но блогер Павел Бересьнев нашёл оригинальное решение! Раз нельзя горючие флаги, сделаем флаги, которые не горят вовсе!

Павел создал флаг из стеклоткани, проверил, правда ли он не горит. Позвонил в МЧС и бросил им вызов.


Telegram-канал "Баста", 30 лістапада 2020 р.

 


Беларускія суддзі навучыліся "чытаць думкі"


Сёння суддзя Ляйкоўская дала 13 содняў мужчыне, які не браў удзел у дэманстрацыі, але "мысленна падтрымліваў пратэстоўцаў".

 


Суд прысудзіў 72-рочнаму менчуку 5 рокаў "хатняй хіміі"
за гвалт у дачыненні амапаўца


Згодна з матэрыяламі справы, 8 верасня пенсіянер нанёс супрацоўніку АМАП не менш за два ўдары рукой у вобласць твару, "причинив последнему телесные повреждения, не повлекшие расстройства здоровья или утраты трудоспособности".

У выніку мужчына атрымаў "хатнюю хімію" — гэта значыць, што ён будзе знаходзіцца ў дому, але мусіць адзначацца ў міліцыі.


"Белсат", 30 лістапада 2020 р.

 


Расонскага святара Вячаслава Барка выклікаюць у РАУС


Раней ксёндз-пробашч расонскага касцёла Святога Язафата Кунцэвіча Вячаслаў Барок ужо пабываў у СК. Зараз яго "запрашаюць" на размову "у якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс".

Па якім артыкуле заведзеная справа, пакуль невядома.

Некалькі месяцаў таму Вячаслаў Барок удзельнічаў у праграме "Эўрарадыё" "Пытаннечкі" са Змітром Лукашуком.

Там ён адказваў на пытанні: ці можа святар не толькі мець сваю палітычныю пазіцыю, але і дзяліцца ёй з вернікамі? Што сёння адбываецца ў беларускім грамадствам? Ці можна дамагчыся пераменаў, падстаўляючы другую шчаку?

 


Хлопца, які іграў на барабанах на пратэстных маршах,
абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў.


Аляксея Санчука затрымалі 4 лістапада на рэпетыцыйнай кропцы ў Менску разам з іншымі барабаншчыкамі. Асудзілі на 15 сутак. Але на волю ён так і не выйшаў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

— Яго збілі, прымусілі тэлефон адкрыць, а там ён пункты збору хлопцам на Марш прызначае. І ўсё — для іх ён арганізатар масавых беспарадкаў… Яму прад'явілі абвінавачванне. На дадзены момант ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага, але яго павінны перавесці ў Жодзіна, так як мера стрымання абраная пад вартай, — распавялі калегі Санчука.


"Эўрарадыё", 30 лістапада 2020 р.

 


"Волчьи норы", освобождается от осуждённых


Источники Ника сообщают, что тюрьма в Ивацевичах, которая называется "Волчьи норы", освобождается от осуждённых по наркотической 328-й статье. Освобождается для того, чтобы быть готовой принимать политических заключённых. Напомним, на данный момент возбуждено более 900 уголовных дел. В отношении карателей — дел по-прежнему 0.

"Волчьи норы" — это одна из самых жестких тюрем Беларуси. Она рассчитана на 1000 человек. Там содержатся в основном осуждённые по наркотической 328-й статье. Ещё в 2014 году Лукашка заявил: "Для них надо создать невыносимые условия в местах отбывания этих сроков. Установить им такой режим, чтобы они, сидя в этой колонии смерти просили".

И надо сказать, что смерти в "Волчьих норах" происходят. В 2019 году в колонии повесился один из заключённых. В 2018 году случился бунт из-за невыносимых условий содержания, в котором приняли по разным оценкам от 30 до 60 осуждённых, которые впоследствии были этапированы в другие тюрьмы. В Беларуси существует целое движение "Матери-328", которые борются за права своих детей, осуждённых по 328-й статье. Сейчас в Ивацевичах основной контингент — молодые люди 20-30 лет, которые получили большие сроки — порядка 10 лет.

А колония называется "Волчьи норы", потому что недалеко во времена Великой отечественной войны была сожжена деревня…


Telegram-канал "Нік і Майк", 30 лістапада 2020 р.

 


Грэка-каталіцкага святара з Івацэвічаў засудзілі на 10 дзён арышту  
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал "Хрысціянская візія".


Грэка-каталіцкага святара Віталя Быстрова з Івацэвічаў сёння прысудзілі да арышту на 10 содняў паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянавай акцыі).

— Ён невінаваты, справа ягоная нацягнутая. Нас гэта вельмі турбуе. Таксама як і выклік у крымінальны вышук на 1 снежня ксяндза Вячаслава Барка. І святары, і вернікі Беларускага Каталіцкага Касцёлу, — усе перажываюць, гэта яшчэ больш напальвае сытуацыю і пагражае нестабільнасцю ў грамадстве. Калі ўжо святароў пачалі арыштоўваць і пераследаваць за іхныя словы, то куды мы крочым, — пракаментаваў гэты выпадак прэсавы сакратар Беларускага Каталіцкага Касцёла Юрый Санько.

Паводле яго, у жніўні адразу пасля выбараў двое каталіцкіх святароў былі затрыманыя ў Баранавічах і адбылі 8-дзённы арышт, але іх тады схапілі людзі ў цывільным, пасля шуму ў СМІ іх адпусцілі. Цяперашні прысуд айцец Юрый Санько назваў беспрэцэдэнтным.

Але прэцэдэнт быў у Беларускай Праваслаўнай Царкве. Гомельскі святар  Уладзімір Драбышэўскі стаў вядомым пасля таго, як выйшаў на пратэсныя акцыі з плакатам "Спыніце гвалт". За ўдзел у мірных акцыях протаіерэя двойчы судзілі, у выніку чаго ён правёў 25 сутак у ізалятары часовага ўтрымання.

Раней каталіцкага біскупа Юрыя Касабуцкага і праваслаўнага святара Сяргея Лепіна пракуратура папярэдзіла за іхную крытыку знішчэння сілавікамі мемарыялаў забітаму актывісту Раману Бандарэнку. З верасня ўлады забараняюць уехаць у краіну кіраўніку Беларускага каталіцкага касцёлу мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу.


"Новы Час", 30 лістапада 2020 р.

 


Пасля традыцыйнага Маршу пенсіянераў,
які прайшоў 30 лістапада, затрымалі 20 чалавек


Як паведамляюць валанцёры, мінулай ноччу з міліцэйскіх пастарункаў выпусцілі не ўсіх затрыманых, частку накіравалі да суда ў ізалятар на Акрэсціна.

Паводле сэрвісу па пошуку затрыманых spiski.live, вядомыя некаторыя прозвішчы ўдзельнікаў маршу, якіх перавезлі ў турму на Акрэсціна. Сярод іх Ганна Казлоўская і Рэната Савіцкая.

 


Футбаліст брэсцкага "Дынама" Арцём Мілеўскі
мацюкамі адказаў на прапанову падтрымаць Вольгу Хіжынкову


Гэта той беларус, які адмовіўся гуляць за зборную Беларусі і узяў украінскае грамадзянства, каб рабіць кар’еру.

 

 

20 сутак выканаўцы абавязкаў загадчыка аддзялення РНПЦ траўматалогіі


Выканаўца абавязкаў загадчыка аддзялення РНПЦ траўматалогіі Леанід Глазкін прысуджаны да 20 сутак зняволення.

Гэта рашэнне суддзі Ленінскага раённага суда Марыны Клімчук. Яна стала суддзёй толькі паўтара месяца таму, але паспела правесці мінімум 13 працэсаў па артыкуле 23.34 і прызначыць больш за 150 сутак арышту.

 


Таямнічае знікненне і смерць менчанкі Вольгі Балашовай
у дзень Маршу 22 лістапада


Яе імя і прозвішча з’явілася ў спісах валанцёраў, якія адсочваюць затрыманні — а праз пару дзён жанчыну знайшлі мёртвай.


"Наша Ніва", 1 сьнежня 2020 р.

 


Аляксандр Класкоўскі: Дэ-факта нанесены капітальны ўдар па рэжыму


Давер да ўладаў і без таго ўпаў ніжэй за плінтус.

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі пракаментаваў для "Салiдарнасцi" трэці зліты запіс з галасамі, падобнымі на Эйсмант і Латышонка.

— Калі б улады былі ўпэўненыя, што гэта фальшыўка, то ўжо пастараліся б гэта давесці. Нават калі праз час высокае кіраўніцтва паспрабуе нешта аспрэчваць, грамадскасць гэтаму не паверыць, бо паўза недазваляльна доўгая.

Тое, як інтрыгаваў Лукашка, не сказаўшы нічога выразнага, а толькі паабяцаўшы, што, маўляў, праз тыдзень даведаецеся шмат цікавага, пацвярджае, што парыраваць яму няма чым.

На думку суразмоўцы, найбольш імавернай версіяй таго, хто мог ажыццявіць укід запісаў, з'яўляюцца спецслужбы. Пытанне ў тым, якой дзяржавы?

— У сувязі з апублікаваннем запісаў сітуацыя для кіроўных вярхоў склалася, мякка кажучы, пікантная, якая, я думаю, выклікала наверсе разгубленасць. Дагэтуль такія скандалы, звязаныя са злівам інфармацыі, маглі адбывацца ў Масковіі ці Украіне, але ў Беларусі, здавалася, сістэма герметычная і ніякіх выцекаў не можа быць.

Калі разважаць пра тое, каму гэта выгадна, сярод варыянтаў — ці беларускія, ці расейскія, ці заходнія спецслужбы. Малаімаверна, што дзейнічаў нейкі прасунуты адзіночка, Шцірліц, які наважыў такім чынам выкрываць норавы вярхоў. Мне здаецца, такога чалавека досыць лёгка можна вылічыць, гэта, фактычна, смяротная рызыка.

Хутчэй, гэта гульня спецслужбаў. Напрыклад, калі ўзяць першыя запісы, звязаныя з гібеллю Рамана Бандарэнкі, то там відавочна, што гэта была спроба адвесці падазрэнне ад пэўных людзей.

У такім выпадку, можна меркаваць, што гэта адна з сілавых структур вядзе сваю гульню.

Ёсць таксама меркаванне, што гэта можа быць гульня расейскіх спецслужбаў. Вядома, што апошнім часам Масква незадаволеная лініяй паводзінаў Лукашкі. Гэта можа быць сігналам адтуль, што, маўляў, вы ўсе ў нас пад кантролем і, калі будзе прадаўжацца непажаданая лінія паводзінаў, мы можам зліць яшчэ больш пікантныя рэчы.

Ёсць версія, што гэта заходнія спецслужбы помсцяць за Майка і Ніка, толькі якасна, — іранізуе экспэрт.

У кожным выпадку, адзначае Аляксандр Класкоўскі ўжо без жартаў, змест размоў не ўпрыгожвае кіроўную верхавіну і сілавыя структуры.

— Сістэма ў плане процідзеяння інфармацыйным пагрозам сталася абсалютна непадрыхтаванай, пры тым, што распрацоўвалі нейкія канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, але сутыкнуліся з рэаліямі — і адразу селі ў лужыну.

Сістэма не ўмее змагацца з такімі нечаканымі выклікамі і пацярпела поўнае фіяска. Таму што ўсе гэтыя падрабязнасці гутарак, пра Масандру і гэтак далей, імгненна сталі мэмамі.

І, незалежна ад таго, чыя гэта гульня і якія інтарэсы праследуюцца, дэ-факта нанесены капітальны ўдар па рэжыму.

Трэба ўлічваць, што, хто б гэта не зрабіў, ён добра пралічыў момант, калі давер да ўладаў і без таго ўпаў ніжэй за плінтус.

Таму, як ні парадаксальна, рэальная гэта размова або высокадакладная падробка, паводле законаў інфармацыйнай вайны яна ўжо нанесла магутны ўдар пад дых дзейнаму рэжыму, — падсумаваў Аляксандр Класкоўскі.

 


Ніна Багінская — міліцыі: Бегайце самі ад мяне


Аповед бясстрашнай актывісткі.

Чатыры месяцы ў Беларусі праходзяць масавыя акцыі пратэсту: дзясяткі, а то і сотні тысяч людзей выходзяць на вуліцы, каб выказаць сваю нязгоду з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў і гвалтам з боку карнікаў у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў. На гэтых мітынгах у цэнтры Менска, як раней, так і цяпер, можна ўбачыць невысокую жанчыну, у руках у якой абавязкова будзе бел-чырвона-белы сцяг. Яна заўсёды абараняе ўдзельнікаў акцый ад затрыманняў і бясстрашна патрабуе вярнуць сцяг, калі сілавікі вырываюць яго з рук. Гэта Ніна Багінская. Для шмат каго ў Беларусі яна стала сімвалам пратэсту. У месце з'яўляюцца муралы з яе выявай, фота Багінскай у верасні апублікаваў італійскі часопіс Vogue.

З актывісткай, якую на вуліцах пазнаюць беларусы, сустрэўся карэспандэнт "Настоящего Времени".

— Фактычна, я спонсар міліцыянтаў, таму я іх не баюся: бегайце самі ад мяне. Я ім так і кажу: заб'яце мяне — хто ж вам заробак заплаціць? Вы ж 50% маёй пенсіі забіраеце, крадзеце.

Ніна Багінская — адна з самых вядомых менскіх актывістак. У свае 73 рока яна не прапускае ніводнай акцыі пратэсту, на якія выходзіць з бел-чырвона-белым сцягам. Амаль заўсёды непажаданы для ўладаў сцяг у пенсіянеркі забіраюць сілавікі. Чарговым разам пасля акцыі яна садзіцца за машынку і шые новы сцяг, з якім пойдзе на акцыю.

— Сцягі... Асабліва з 9 жніўня забралі восем сцягоў. Гэта рэкорд, — кажа актывістка.

Ніна Багінская з сям'і менскай інтэлігенцыі: мама — настаўніца, бацька працаваў інжынерам і адбудоўваў пасляваенную беларускую сталіцу. Сама Ніна паводле спецыяльнасці геолаг, да пенсіі працавала ў Інстытуце геалогіі. У Багінскай двое дзяцей, унукі і праўнук. У кватэры шмат фатаграфій продкаў, зробленых яшчэ ў пачатку XX стагоддзя.

— А вось гэта мая бабуля. Яна мяне выхоўвала, бо бацька быў заняты працай, мама таксама. Бабуля займалася гародам, і, як кажуць, свінак карміла, — распавядае пенсіянерка. — Я затое цяпер не ем сала, мяркую, што габрэі правільна робяць, сала есці шкодна, асабліва пасля 50.

На акцыі пратэсту Ніна Багінская выходзіць з канца 80-х рокаў. Яна непакоіцца пра моладзь і хоча для яе годнай будучыні ў сваёй краіне. Затрыманняў і штрафаў 73-рочная мянчанка ўжо даўно не баіцца і выходзіць нават на адзіночныя пікеты.

— Столькі забіралі. І ў апошні раз забіралі мяне, каб я не ўдзельнічала, і адпускалі, і нават сцягі аддавалі. А тут пасля выбараў Лукаш[ен]кі ўжо пачаўся фашызм — яны пачалі фашысцкія метады [ужываць]. Ну, мяне, старых жанчын усё ж баяцца забіць, прэмію не дадуць, напэўна, а моладзь забіваюць! Як гэта, каб у нашай краіне пры ўладзе забівалі народ?! Што гэта за прэзідэнт, які ходзіць з аўтаматам? Гэта супраць каго аўтамат? — абураецца Багінская.

За ўдзел у пратэстах у Ніны Багінскай сотні пратаколаў і блізу 20 тысяч даляраў штрафаў. Два лецішчы пенсіянеркі пад Менскам арыштаваныя і выстаўленыя на аўкцыён. Акрамя гэтага, палова пенсіі мянчанкі у прымусовым парадку рэгулярна сыходзіць на карысць дзяржавы. На жыццё Ніне Багінскай застаецца сума, эквівалентная прыкладна 80 далярам.

— Да кастрычніка 2017 року яны [улады] здымалі 20% з пенсіі. Пасля падзей 2017 року, пасля падзей ва Украіне, яны зрабілі больш жорсткім, яны спалохаліся, што ўкраінцы вызваліліся ад маскоўскага прыгнёту, што вызваляцца беларусы. Яны пачалі вось так штрафаваць людзей максімальна, каб людзі перасталі змагацца за сваю свабоду і незалежнасць.

Для беларусаў, якія выходзяць на мірныя акцыі, Ніна Багінская — сімвал пратэсту. На вуліцах з ёй робяць сэлфі, дораць кветкі і падарункі. У фатаграфіі Ніна нікому не адмаўляе, хоць і не ўважае сябе за знакамітасць.

— Папулярнасць прадугледжвае і абавязацельствы. Так што я — з народам. І цяпер ужо я сама зацікаўленая. Народ у такой колькасці, як моладзь яго падняла, — такога не было ў маёй бытнасці.
У кватэры Ніны Багінскай карнікі некалькі разоў праводзілі ператрусы і забіралі бытавую тэхніку. Пенсіянерка прызнаецца, што ў такія моманты больш за ўсё перажывае за родных:

— Яны мужна ставяцца. Напэўна, гэта для мяне неспакой, і то я мяркую, што я абыякава стаўлюся. Але што зробіш! Яны [улады] арыштавалі мае лецішчы, але не забралі, і не атрымаецца! Пенсію забіраюць, але нічога, улада не вечная: скончыцца ўлада — і пенсія вернецца. Я яшчэ і падумаю, можа, напішу заяву, каб вярнулі, што скралі.

Ад дапамогі ў кампенсацыі штрафаў ад праваабарончых арганізацый Ніна Багінская адмаўляецца. Кажа, што гэтымі грашыма лепш падтрымаць моладзьй, разам з якімі пенсіянерка выходзіць на акцыі пратэсту.

 


Хакейныя каманды байкатавалі турнір Лукашкі?


Адмовіліся прыехаць нават маскалі.

Сёння стала вядома, што Лукашка скасаваў свой традыцыйны Калядны турнір. Як сцвярджае Telegram-канал "Нік і Майк", прычына зусім не ў эпідэміі COVID-19.

"Скасаваць Калядны турнір праз каранавірус у краіне, дзе ёсць толькі каронапсіхоз — гэта эпік. Паводле звестак Ніка, гісторыя прасцейшая. Проста ніхто не захацеў ехаць, тупа не набралі ўдзельнікаў. Адмовілася нават каманда ААЭ. Да апошняга толькі Масковія разважала, але злілася ў выніку і яна.

Што казаць, тут нават на пакатушкі з абласцямі хакеістаў шукаюць днём з агнём. Італійскі страйк працуе і тут, а не толькі ў адміністрацыі.

А яны мараць пра сапраўдны ЧС у хакеі. Супакойцеся ўжо, ніхто нікуды ніколі не прыедзе, пакуль Лукашка не сыдзе.

Ну, ці хакеістам трэба перастаць падпісваць "ліст у падтрымку катаванняў" і хавацца, як краты ў шахту. То-бок пад лёд. І дапамагчы беларусам наблізіць наступ усеагульнага свята. Тады можна хоць два чэмпіянаты з радасці правесці.

Таму што грошай на хакей не будзе ўсё роўна. Прадпрыемствы хутка не змогуць плаціць заробкі працоўным, а не тое, што ўтрымліваць хакей-футбол" — рэзюмуе Telegram-канал.

 

"Хартыя'97%", 1 сьнежня 2020 р.

 


Жыхароў сталічных мікрараёнаў Вясьнянка і Лебядзіны
забіраюць на Акрэсьціна за бел-чырвона-белыя сьцягі ў вокнах


"Нашай Ніве" стала вядома пра некалькі выпадкаў, калі гаспадароў кватэраў у Цэнтральным раёне Менску затрымалі за тое, што ў іх вісіць на гаўбцы нацыянальны сьцяг.

Адзін мужчына ўжо арыштаваны за "пікетаваньне шляхам разьмяшчэньня сьцяга". Іншыя — у чаканьні судоў.

— Мы жывем у Вясьнянцы, на вуліцы Лесі Ўкраінкі, — расказала выданьню Тацяна Котава. — Сьцяг са жніўня вісеў на гаўбцы. А ўчора да нас прыйшлі. Мяне не было дома, у кватэры заставаўся 18-рочны сын Андрэй. Са словаў суседзяў, карнікі запатрабавалі зьняць сьцяг, сын нібыта адмовіўся — яго забралі ў Цэнтральнае РУУС.

Цяпер Андрэй на Акрэсьціна, яго абвінавачваюць паводле арт. 23.34.

Падобнае здаралася і з жыхарамі мікрараёну Лебядзіны.

— Учора каля 10-й раніцы пазванілі ў дзьверы. Там стаяў мужчына, які адразу паспрабаваў прарвацца ў кватэру, муж спыніў, — расказала Анастасія. — Мой муж — былы сьледчы, Ільля Рокач, пра яго пісалі. Пачаў пытацца ў нашага "госьця", адкуль той. З Цэнтральнага РУУС. Яны выйшлі. Хвіліны празь дзьве вярнуліся, муж сказаў, што яго забіраюць у РУУС, каб скласьці пратакол за сымболіку на гаўбцы.

На Ільлю Рокача склалі пратакол паводле артыкула 23.34, ён пад вартай і чакае суду.

Як і Тацяна Котава, Анастасія пакінула сьцяг на гаўбцы і здымаць яго не зьбіраецца.

Яшчэ адна гісторыя ў Лебядзіным скончылася пратаколам "за масавы пікет" і 7 суткамі арышту.

— У нас звычайна дзьверы не зачыненыя, проста трое зайшлі без запрашэньня адразу ў кватэру, — згадвае Лідзія Кабанава. — Паказалі фота гаўбца са сьцягам. А мы сьцяг зьнялі ўжо тыдзень таму — прыходзіў работнік з МНС, прасіў прыбраць. Міліцыянт кажа: "Трэба ехаць пісаць тлумачальную, а не, дык забяром прымусова".

Празь дзьве гадзіны патэлефанавалі з Цэнтральнага РУУС: маўляў, муж затрыманы і цяпер на Акрэсьціна. Суд прайшоў 30 лістапада, Дзьмітрыя Кабанава арыштавалі на 7 сутак.

 


Першыя прысуды за "Марш пэнсіянэраў":

15 дзён арышту дваім удзельнікам


У Менску пачалі выносіць прысуды пэнсіянэрам паводле артыкулу 23.34 Адміністратыўнага кодэксу за ўдзел у "несанкцыянаванай масавай акцыі" — "Маршы пэнсіянэраў", які адбыўся 30 лістапада.

Аб прысудах паведамляе тэлеграм-канал "Списки Задержанных".

Першай, каго асудзілі за ўдзел у гэтым маршы, стала Рыма Сярогіна 1962 року нараджэньня. Судзьдзя Кацар з суду Маскоўскага раёну Менску асудзіла яе на 15 сутак. Пэнсіянэрку затрымалі на вуліцы Гарадзкі Вал.

Сяргея Рашэтнікава, якога таксама зьмясьцілі 30 лістапада ў ізалятар, судзіў праз Skype суд Цэнтральнага раёна сталіцы. Мужчына не карыстаўся паслугамі адваката. Ён быў асуджаны на 15 сутак. Вырак вынес судзьдзя Дзьмітры Карсюк, які агучыў адзін з прысудаў Міс Беларусь-2008 Вользе Хіжынковай.

Ільлі Рокачу судзьдзя Цэнтральнага раёна Аляксандар Петраш прысудзіў 810 рублёў штрафу.

Раней за ўдзел у маршах пэнсіянэраў не затрымлівалі і не судзілі. Агулам 30 лістапада схапілі каля 20 удзельнікаў акцыі.

 


Ад 33 да 86 сутак арышту.
Гэтыя людзі за кратамі правялі больш за месяц


Самыя распаўсюджаныя прысуды за акцыі: 10–15 сутак. Пры гэтым некаторых актывістаў судзяць "на ўсю моц". Сабралі прыклады найбольш жорсткіх адміністрацыйных прысудаў.

Ян Салановіч, студэнт БДУІР — 86 сутак арышту. Затрымалі 1 лістапада на мірным маршы ў Курапаты. Паводле маці арыштаванага, у Партызанскім РУУС на допыце ён прызнаўся ў 15 эпізодах удзелу ў мітынгах. Над ім было 6 судоў.

З таго часу Ян на Акрэсьціна, а судзьдзі дадаюць яму новыя і новыя тэрміны арышту. Беларускія праваабаронцы прызналі Салановіча палітвязьнем.

Анатоль Бокун, шахтар, сустаршыня страйкаму "Беларуськалію". Агулам правёў за кратамі 55 сутак. Сустаршыня страйкаму "Белкалію" кажа, што не зьбіраецца зьяжджаць за мяжу, як гэта зрабілі шэраг лідэраў страйкаў на прадпрыемствах Беларусі.

Віктар Бабрук, дойлід зь Берасьця, правёў за кратамі 45 сутак. Суд тройчы прысудзіў яму 15 сутак зьняволеньня. Ён вядомы ў Берасьці дойлід.

Дзьмітрый Мазура, студэнт БДУІР. Правёў за кратамі 38 сутак. Дзьмітрыя Мазуру затрымалі пасьля прамовы на ганку ягонага ўнівэрсытэту.

Вольга Хіжынкова, "Міс Беларусь – 2008". Асуджаная на 33 сутак арышту. Вольга Хіжынкова працавала прэс-сакратаркай берасьцейскага "Дынама". Паводле праваабаронцаў, у камэры ёй ствараюць невыносныя ўмовы.

 

 

Ціханоўская: З задавальненьнем наведала б Масковію,

калі б не міждзяржаўны вышук


Сьвятлана Ціханоўская на прэсавай канфэрэнцыі 1 сьнежня заявіла, што была б гатовая наведаць Масковію, калі б яе не абвясьцілі ў міждзяржаўны вышук.

— Я б, напэўна, з задавальненьнем зьезьдзіла, але паколькі я знаходжуся ў крымінальным вышуку ў Беларусі і, адпаведна, у Масковіі, то, думаю, вынік маёй паездкі ў Масковію будзе варты жалю. Таму ўжо лепш вы да нас, — сказала яна.

На пытаньне, ці спрабавалі расейскія чыноўнікі або дыпляматы кантактаваць з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі, Ціханоўская адказала:

— Афіцыйных запытаў не было, спробаў афіцыйных не было.

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу, былы чыноўнік і дыплямат Павал Латушка пацьвердзіў словы Ціханоўскай, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, што "не было кантактаў менавіта афіцыйнага характару".

На ўдакладненьне, ці былі неафіцыйныя кантакты і з кім канкрэтна, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады адказаць адмовіўся.

Міністар замежных спраў Масковіі Сяргей Лаўрушка падчас свайго нядаўняга візыту ў Менск назваў "поўнай хлусьнёй" ранейшую заяву Латушкі аб кантактах Каардынацыйнай рады з прадстаўнікамі маскалёўскіх уладаў.

P.S. А ці наш гэта лідэр, што "з задавальненьнем наведала б Масковію"?! ("Ju.K.")

 


"71 гадзіна без падключэньня".
Выйшла справаздача пра блякаваньне мабільнага інтэрнэту ў Беларусі


"Беларуская абсэрваторыя інтэрнэту" падрыхтавала справаздачу па блякаваньні інтэрнэту ў краіне ў пэрыяд ад прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня і па канец кастрычніка. Агулам беларусы правялі без мабільнага інтэрнэту амаль трое сутак.

Паводле справаздачы, зь вечара 9 да раніцы 12 жніўня ў Беларусі быў цалкам адключаны мабільны інтэрнэт у трох беларускіх апэратараў на працягу 31 гадзіны 45 хвілін. Так доўга мабільнага інтэрнэту не было ўпершыню ў гісторыі Беларусі. Акрамя таго, было сталае блякаваньне доступу да замежных рэсурсаў на ўзроўні магістральных правайдэраў "Белтэлекам" і НЦАТ.

Адключэньне мабільнага доступу ў апэратараў А1, МТС і life :) адбылося сынхронна, што можа сьведчыць аб цэнтралізаваным характары дзеяньняў. На той момант ніводзін з апэратараў не казаў, што адключаў інтэрнэт у сувязі з указаньнямі праваахоўных органаў.

Пачынаючы з 30 жніўня кожную нядзелю апэратары адключалі мабільны інтэрнэт "па распараджэньні вышэйстаячых органаў". Пэрыядычна сетка зьнікала ня толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах, якія актыўна пратэставалі. У сярэднім мабільны інтэрнэт адключалі на 4–5 гадзін кожную нядзелю. Як вынікае са справаздачы, з 30 жніўня па 25 кастрычніка мабільнага інтэрнэту ў беларускіх карыстальнікаў сумарна не было амаль двое сутак — на працягу больш як 39 гадзін.

Агулам за тры пасьлявыбарчыя месяцы беларусаў цалкам пазбавілі мабільнага інтэрнэту прынамсі на 71 гадзіну.

 

 

Адкуль у Лукашкі 20% рэйтынгу?


Дадзеныя апытаньня, якое правёў у Беларусі ў сярэдзіне лістапада брытанскі дасьледны цэнтар Chatham house, выклікалі шэраг пытаньне. На некаторыя зь іх мы папрасілі адказаць супрацоўніка цэнтру Рыгора Астапеню.

Менчукі схільныя падтрымліваць Лукашку ў найменшай ступені. А ў малых гарадах — да 10 тысячаў насельніцтва — значна вышэйшая падтрымка Лукашкі. Прыхільнікаў Лукашкі больш сярод людзей сталага веку — 55 рокаў і старэйшых, асабліва сярод жанчын. У яго большая падтрымка наагул сярод жанчын, чым сярод мужчын.

Ціханоўская дагэтуль успрымаецца як сымбаль пратэсту, як сымбаль гэтага лета. Але няшмат людзей галасавала за Ціханоўскую таму, што марылі, каб менавіта яна стала прэзыдэнтам.


"Радыё Свабода", 1 сьнежня 2020 р.

 

 

Сцяг знялі, але не звезлі


Менск. Карнікі, якія здымалі сцяг непадалёк ад квартала "Каскад", не патапталіся па ім і не звезлі, як звычайна, а знялі і акуратна пакінулі на лаве непадалёк.

 


Яшчэ адзін салігорскі шахцёр далучыўся да стачкі


Віктар Гурыновіч — яшчэ адзін салігорскі шахцёр, які далучыўся да стачкі. Ён запісаў відэазварот на беларускай мове, у якім тлумачыць сваё рашэнне:

— Мы ўсе стаміліся ад хлусін і крывадушнасці. Мы ўсе стаміліся ад неадэкватных заяваў і паводзінаў нашага нелегітымнага кіраўніцтва. Мы стаміліся ад таго, што метады, якімі карыстаецца сілавы блок, зусім не тоесныя XXI стагоддзю і цывілізаванай краіне.

 


Затрыманы заснавальнік "Мядовай прэміі"


Па крымінальнай справе затрыманы паэт і пчаляр Мікола Папека. З дома ў Пружанскім раёне яго завезлі ў Берасці, цяпер ён у ізалятары.

Папека — сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра і заснавальнік штогадовай літаратурнай "Мядовай прэміі", пераможца якой атрымлівае пуд мёду.

 

Ябацькі апаганілі браму, плот і паштовую скрыню актывісткі


У Дроздава (гэта Бараўлянскі сельсавет) пад Менскам невядомыя апаганілі свастыкамі браму, плот і паштовую скрыню мясцовай актывісткі.

А фашыст усё роўна ты.

 


Мінус яшчэ адзін супрацоўнік у Акадэміі мастацтваў


Юліі Савіч, якая адпрацавала ў БДАМ 20 рокаў, не працягваюць кантракт.

— Кантракт не быў працягнуты выключна праз яе грамадзянскую пазіцыю, якую яна не хавала, — кажуць калегі Савіч. — Бо свае абавязкі Юлія Барысаўна заўсёды выконвала выключна добрасумленна і нават звыш таго.

 


"Адміністрацыйны арышт перайшоў у крымінальны"


Стала вядома, што крымінальная справа заведзеная супраць яшчэ аднаго пратэстоўцы. Гэта салігарчанін Руслан Акостка.

15 лістапада ён прайшоў па месце з БЧБ-сцягам, і быў затрыманы ў Парку чатырох стыхій. Каб скруціць яго, спатрэбілася чатыры карніка з АМАПу. Сёння @liderpress са спасылкай на сваякоў Акосткі піша, яму інкрымінуюць супрапціў пры затрыманні і нанясенне цялесных пашкоджанняў, якія пацягнулі за сабой цяжкія ўскладненні і шкоду здароўю супрацоўніку РАУС.

 


4 і 5 рокаў за "насилие над милиционерами и поврежденный бус"


У Менску суд прысудзіў трох мужчін да 4 і 5 рокаў пазбаўлення волі і штрафа на 15 тысяч рублёў за "насилие над милиционерами и поврежденный бус".

Гэта тыя самыя мужчыны, якія ў канцы жніўня паспрабавалі абараніць затрыманых на праспекце Незалежнасці. Яны кінуліся на дапамогу да машыны Ford, у якую хацелі змясціць мітынгоўцаў. Пачалася бойка, сілавікі вымушаныя былі схавацца ў бусе, але раз'ятраныя людзі не захацелі іх адпускаць проста так і пачалі лупасіць па машыне.

Далей па дадзеным факце МУС была ўзбуджаная крымінальная справа і былі затрыманыя трое падазраваных (27, 34 і 42 рокаў). Сёння суд Ленінскага раёна прызнаў мужчын вінаватымі у гвалце і пагрозе яго прымянення ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.


"Эўрарадыё", 1 сьнежня 2020 р.

 

 

Аператар ААТ "Віцебскія дываны" абвясціў страйк


Аператар ААТ "Віцебскія дываны" Вячаслаў Цяпліцын 1 снежня абвясціў пра страйк — з шэрагам палітычных патрабаванняў.

Адпаведную заяву спадар падаў гендырэктару фабрыкі.

"Галоўная прычына, чаму я адважыўся на такі крок, — гвалт над беларусамі пасля выбараў. Я і сам з ім сутыкнуўся — 11 жніўня я выйшаў у места з бел-чырвона-белай стужкай на руцэ, мяне затрымалі, кінулі ў бус, а там ужо амапаўцы здзекаваліся, як хацелі. Білі — і смяяліся!"

 


Праблемы бюджэту і адмена Каляднага турніру.
Як прайшоў 115-ы дзень пратэсту


1 снежня ў Беларусі быў не толькі першым днём зімы, але і 115-м днём паслявыбарных штодзённых пратэстаў.


Ва ўладаў не хапае грошай


У беларускіх уладаў праблемы з фінансамі. Толькі жыхары Менску вінныя за камуналку на 1 лістапада амаль 9 млн рублёў. Пратэрмінавалі плацяжы амаль 10% рахункаў, кажуць у "Цэнтр інфармацыйных тэхналогіяў Менгарвыканкаму".

Раней беларусаў заклікалі не плаціць у час за камуналку ў якасці адной з формаў эканамічнага пратэсту.

Напярэдадні ж стала вядома, што дзярждоўг Беларусі за 10 месяцаў вырас амаль на 30%.

Каб неяк кампенсаваць свае выдаткі, улады пачалі павышаць кошты. Гэтак, у Берасці даражэе праезд на грамадскім транспарце. На 10 капеек. Раней кошты аналагічна падаражэў транспарт на Гомельшчыне і Гарадзеншчыне.

Таксама з 1 снежня падаражэлі некаторыя цыгарэты.


Хакею не будзе


Калядны міжнародны турнір на прыз Лукашкі ў 2021 роке не адбудзецца. Пра гэта паведамілі ў Федэрацыі хакею Беларусі. Афіцыйная прычына скасавання турніру — пандэмія каранавіруса, які, як даведаліся беларусы са злітай размовы галасоў, падобных да Наталлі Эйсмант і Мікалая Латышонка, лютуе нават у адміністрацыі Лукашкі.

Між тым Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці патрабуе ад Міжнароднай федэрацыі хакея прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці старшыню ФХБ Дзмітрыя Баскава ў сувязі з дзеяннямі, якія груба ганяць рэпутацыю хакея як віду спорту.

Сярод такіх дзеянняў, паводле БФСС, прамое дачыненне Баскава да забойства Рамана Бандарэнкі, удзел у агітацыйных акцыях у падтрымку Лукашкі з выкарыстаннем Алімпійскай сімволікі, дэманстратыўнае піццё моцнага алкаголю на фоне Алімпійскай сімволікі і ціск на спартсменаў і супрацоўнікаў, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю.

БФСС будзе дамагацца поўнай забароны Дзмітрыю Баскаву на прадстаўленне алімпійскага руху Беларусі і пажыццёвай забароны на ўдзел у любых хакейных мерапрыемствах.


"Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў"


Святлана Ціханоўская абвясціла аб запуску платформы "Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў". Там будуць збірацца сведчанні затрыманняў, катаванняў і збівання, а таксама імёны тых, хто іх здзяйсняў. Рэалізацыяй праекту займалася Народнае антыкрызіснае кіраванне, якое ўзначальвае Павел Латушка, і ініцыятыва BYPOL.

Перш за ўсё, адзначыла Ціханоўская, кніга створана для карнікоў, "якія апынуліся ўцягнутыя ў рэпрэсіўную машыну", але не хочуць у ёй удзельнічаць і могуць заявіць пра чыстасардэчнае прызнанні.


Хрысціяне супраць гвалту


Беларускія хрысціяне розных канфесіяў падпісалі зварот да ўладаў з патрабаваннямі правесці новыя прэзідэнцкія выбары і спыніць гвалт на вуліцах краіны. Ліст падпісалі больш за 5000 чалавек, сярод іх — каля 100 святароў і пастараў розных хрысціянскіх канфесіяў.

А ўвечары беларусы зноў выйшлі на традыцыйныя дваравыя і не вельмі пратэсты.

 


Галоўнае на гэты час


Амаль 9 млн рублёў менчукі вінныя за камуналку на 1 лістапада.
Пенсіянерку, якую ўчора затрымалі на Маршы мудрасці, асудзілі на 15 содняў! 
Святлана Ціханоўская абвясціла аб запуску платформы "Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў".
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці патрабуе ад Міжнароднай федэрацыі хакея пакараць Дзмітрыя Баскава.


"Белсат", 1 сьнежня 2020 р.

 


Натуля Масандра пообщалась с помощником Лукашки


Пока Лукашка только грозит рассказать что-то интересное, в сеть из дырявого ведра власти продолжают ручьём литься личные разговоры приближённых особ.

На этот раз Натуля Эйсмонт пообщалась с помощником Лукашки Латышёнком. Тем самым, который выходил к протестующим в одно из воскресений.

1. Сразу обратим внимание на голоса. Два нашкодивших ребёнка в детском садике, которые разбили вазу и волнуются, как отреагирует воспитательница. Все боятся всего. Это подтверждает и дальнейшая история про Сергиенко и маску. Будучи зараженным коронавирусом, на совещании хотел было после того, как пресса уйдёт, одеть маску, чтобы не заражать остальных. 

Это то самое совещание, когда всего лишь пресс-секретарь Эйсмонт оказалась к Лукашке ближе, чем Макей и Тертель. Оказалось, что возле Сергиенко её посадили только потому, что Эйсмонт привилась маскалёвской вакциной.

На всякий случае перечислим, кто был на том заседании ещё: Лукашка (66 лет), Кочан[ова] (60 лет, сидела рядом с Сергиенко), Головченко (47 лет), Андрейченко (64 года), Арчаков (53 года). Макею — 62 года, Тертелю — 54. Общались три часа. Люди, даже самый ближний круг — это расходный материал, которые могут болеть и умирать. Их не жалко. Так же будет и с ОМОНом.

2. Про маскалёвскую вакцину особенно весело. Потому что уже известны случаи, когда люди, привитые этой вакциной, всё равно заражались. Известны случаи 10 медиков и телеведущего Пивоварова. Смерти тоже есть, но про них по понятным причинам умалчивают. Вот и Эйсмонт на себе прочувствовала, что вакцина помогает так себе. Серьёзный удар по имиджу маскалёвского производителя. Ранее этой же вакциной прививался Головченко.

3. В связи с этим возникает три варианта развитий событий после красной зоны:

версия "Пула Первого": Лукашка переболел и у него антитела (даже если это так, то известны случаи повторного заражения враче и Пивоварова);
версия другая: Лукашка тоже привит маскалёвской вакциной (тут вообще такое впечатление, что 50/50);
версия самая реальная: Лукашка — крепкий орешек, который на всё забил (тут выводы делайте сами). 

4. Психоз психозом, но даже в ближайшем окружении есть люди, которые болеют и заражают. Ковиддиссидентство дорого обходится. Поговаривают, что в крайне тяжёлом состоянии один из тех, с кем Лукашка приходил к власти — Владимир Коноплев.

У некоторых уже, кстати, поздно спрашивать. Например директор БелЭЗ при управделами "президента" Белкин одним из первых пал жертвой ковида ещё летом 2020...

5. Лукашка зол на Эйсмонт за "Массандру" и ленточки. Так что даже отлучил от тела и отправил на некоторое время в экскоммуникадо. К посещению больницы, видимо, отошёл, раз Массандра там была. Басков был на хоккейной игре в выходные с Городне.

6. Итальянская забастовка настигла даже Администрацию экс-президента Натуля очень обижена, что ряд сотрудников подолгу болеют. Даже глава администрации из-за больного горла больше двух недель не появлялся на работе, после чего слёг с ковидом.

7. Мама Коли Ирина Степановна Абельская присматривает за здоровьем самого близко круга лиц Лукашки.

8. Сливы продолжаются, а ничего "интересного" или хотя бы внятного на этот счёт мы не услышали. Вместо этого — операция по отвлечению внимания на алкоголь или гореразведчиков Ника и Майка. Честно говоря, уже немного стыдно, что наш канал так называется. Ребята, соберитесь там!

А теперь самое главное по вчерашнему сливу разговора Натальи "Ну-блин" Эйсмонт с Латышёнком.

С 2018 года Латышёнок — помощник по общим вопросам. Это тот самый человек, который выходил к протестующим у Дворца независимости. Но дело не в этом.

Интереснее то, что в 1995 году Лытышёнок начал работать в Службе безопасности "президента", где дорос до начальника управления личной охраны. Это статус, зная насколько ссыклив Лукашка. Он подозревает всех, всегда и во всём.

Ещё интереснее, что в 2003 году Латышёнок стал старшим адъютантом 1-го отделения 1-го отдела управления личной охраны СБП. Чтобы вы понимали, это такие люди, которые охраняют Лукашку круглыми сутками и во всех местах: дом, работа, командировки, отпуска. И даже когда Лукашка заезжает за заборы своих многочисленных  резиденций, которые облеплены камерами и обмотаны колючей проволокой, Лукашка продолжает ссать. Поговаривают, случалось даже такое, что он ночью босиком подбирался к своим адъютантам, чтобы проверить: спят?

Короче, Лытышёнок — это один из самых близких людей Лукашки. Ну, вот настолько, что не только сопровождал в командировках, но и знает о том, какие дела творятся в спальне. Про Аню Эйсмонт, Василевич и Шманай мы уже как-то рассказывали.

Поэтому можно сделать вывод, что главное действующее лицо записи — совсем не Натуля "Ну-блин" Эйсмонт, а как раз Латышёнок. Сначала был спортивный друг Басков, потом личный пресс-секретарь, теперь новая стадия. Это тонкий намёк на то, что Петров и Баширов подобрались к самой спальне. Следующий слив будет ещё больнее и с другими фигурантами. Или там будет сразу видео?


Telegram-канал "Ник и Майк", 1 сьнежня 2020 р.

 

 

Інстытут гісторыі губляе навукоўцаў


Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі страціў ужо 13 дасьледчыкаў. Семярых звольнілі за грамадзянскую пазыцыю, яшчэ шасьцёра звальняюцца самі ў знак салідарнасьці.

 


Да страйку далучыўся


Да агульнанацыяльнальнага страйку далучыўся Барыс Чупрынскі, вядучы інжынэр папяровай фабрыкі Дзяржзнаку.

— Апошнім днём забастоўкі прашу лічыць дзень адхіленьня ад улады дыктатара Аляксандра Лукаш[эн]кі, — сказаў ён у сваім звароце.

 


Катаваньні ў Беларусі: верасень-лістапад 2020 року.
Новая справаздача


Міжнародны камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі падрыхтаваў другую прамежкавую справаздачу, яна тычыцца ўжываньня катаваньняў і негуманнага абыходжаньня ў дачыненьні да затрыманых грамадзян у пэрыяд з верасьня па лістапад 2020 року.

Міжнародны камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў — адмысловая інстытуцыя, створаная праваабарончымі арганізацыямі Беларусі і іншых краінаў.

Асноўныя тэндэнцыі ў абыходжаньні з затрыманымі і зьняволенымі, якія былі задакумэнтаваныя ў жніўні 2020 року, не зьмяніліся. Пасьля першапачатковага спаду міліцэйскага гвалту ў канцы жніўня, у верасьні катаваньні ў дачыненьні да затрыманых узмацніліся і не спыняюцца на працягу наступных трох месяцаў.

Трагічнай кульмінацыяй гэтага гвалту стала сьмерць па віне супрацоўнікаў карных структураў 31-рочнага менчука Рамана Бандарэнкі 12 лістапада 2020. Ён быў настолькі моцна зьбіты 11 лістапада пры затрыманьні невядомымі асобамі і наступным знаходжаньні ў РУУС, што памёр у рэанімацыі на наступны дзень ад атрыманых траўмаў.


Характэрнымі тэндэнцыямі ў гэты пэрыяд стала мэтанакіраванае ўтойваньне супрацоўнікамі "праваахоўных" органаў сваёй ідэнтычнасьці. У час выкананьня службовых абавязкаў яны не выкарыстоўваюць форму з ідэнтыфікацыйнай інфармацыяй і знакамі адрозьненьня, некаторыя апранутыя ў грамадзянскую вопратку, не прадстаўляюцца і ня падаюць свае дакумэнты. Твары практычна заўсёды закрытыя маскамі. Часта выкарыстоўваюцца цывільныя машыны без рэгістрацыйных знакаў.

Затрыманьні часта носяць характар выкраданьняў — супрацоўнікі органаў унутраных справаў не дазваляюць затрыманым тэлефанаваць сваім сваякам, каб паведаміць пра сваё месцазнаходжаньне. Акрамя таго, яны не паведамляюць сваякам аб затрыманьні людзей, нягледзячы на адпаведныя просьбы, а часам падаюць непраўдзівыя інфармацыю.

Іншая трывожная тэндэнцыя — гэта мэтанакіраванае і наўмыснае стварэньне негуманных умоваў утрыманьня ў месцах несвабоды для пакараньня затрыманых. Дзяржаўнымі органамі наўмысна не прымаюць ніякіх мераў для абароны затрыманых ад заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй і для ізаляцыі і лячэньня тых, у каго прысутнічаюць сымптомы захворваньня. У такіх умовах — масавых затрыманьняў і адсутнасьці прафіляктычных мераў — месцы пазбаўленьня волі сталі месцамі масавага заражэньня COVID-19.

Камітэтам, у асобе беларускіх праваабарончых арганізацый, у пэрыяд з верасьня па лістапад накіраваныя 11 заяваў аб распачынаньні крымінальных справаў па фактах гвалту, катаваньняў і ўжываньня зброі і выбуховых боепрыпасаў падчас мірных сходаў. Па стане на 1 сьнежня Камітэту невядома аб распачынаньні хаця б адной крымінальнай справы.

Пры гэтым падразьдзяленьні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь актыўна распачынаюць справы ў дачыненьні да пацярпелых нібыта за "удзел у масавых беспарадках" і праводзяць папярэдняе расьсьледаваньне. Дзяржава не выконвае свае міжнародныя абавязацельствы па абароне сваіх грамадзянаў ад катаваньняў і негуманнага абыходжаньня і правядзеньні хуткага і аб’ектыўнага расьсьледаваньня такіх выпадкаў.


"Радыё Свабода", 2 сьнежня 2020 р.

 


Герои дня


"Белкалий" не спит! В стачке электрослесарь Павел Жих.

А его коллега, шахтер Виктор Гуринович, задает вопрос, на который мы все знаем правильный ответ…

— Мы на мяжы гуманітарнай катастрофы: пыткі, здзекі, забойства, гвалт у дачыненні да іншадумцаў, да простых цывільных — гэта тое, што тут адбываецца кожны дзень. Гэта што, цывілізаваная краіна XXI стагоддзя?

Шахтёры будят Солигорск, их примеру последовал водитель автогидроподъёмника УСП "Трест "Реммонтажстрой" Юрий Сурма.

На "Гродно Азот" отличился оператор риформинга и по совместительству машинист компрессорных установок Залогин Олег!

Отличные новости из Витебска. Оператор ОАО "Витебские ковры" Вячеслав Телицин заявил:

— Главная причина, почему я решился на такой шаг, — насилие над беларусами после выборов. Я и сам с ним столкнулся — 11 августа я вышел в город с бело-красно-белой ленточкой на руке, меня задержали, бросили в бус, а там уже омоновцы измывались, как хотели. Били — и смеялись!

Даёшь общенациональную стачку!

 

Стачком "Беларуськалия" сообщил,

что 101 человек с предприятия поддержал забастовку


Стачком напоминает, что на самом деле, для остановки предприятия не нужно много тысяч человек, а достаточно несколько сотен лучших. "Даже если вы не ушли сегодня, вчера или завтра, то это не значит, что вы согласны закрыть глаза и "перевернуть страницу".

 


Присоединился к общенациональной стачке


Ещё один представитель ОАО "Стройтрест №3" присоединился к общенациональной Стачке. Дружинин Алексей Семёнович, электрогазосварщик СУ-95.

Не останавливаемся и побеждаем!


Telegram-канал "Баста", 2 сьнежня 2020 р.

 

"Единое Отечество" не зарэгістравалі


У Беларусі не зарэгістравалі прмаскалёўскую арганізацыю "Единое Отечество". Яе стваральнік — беларускі камуніст і "інфаспецназавец" Дзмітрый Белякоў — хоча скардзіцца Лукашке.

 


Хто падпісаў ліст у падртымку беларускіх уладаў


Апублікаваны спіс спартоўцаў, якія падпісалі ліст у падртымку беларускіх уладаў. Каб вы разумелі, з каго ён складзены. Бярэм рандомны кавалак:

№223 Стралец Артур Уладзіміравіч. Футбол, 1 разрад. Футбаліста такога Google не ведае. Затое ведае намначальніка Аддзела раслінаводства Светлагорскага райвыканкама.
№224 Патапенка Уладзіслаў Валянцінавіч. Тэніс, 1 разрад. Тэнісіста такога Google не ведае. Затое ведае начальніка Аддзела эканомікі Светлагорскага райвыканкама.
№225 Каштанаў Аляксандр Сяргеевіч. Плаванне, 1 разрад. Плаўца такога Google не ведае. Затое ведае настаўніка фізкультуры з СШ №12 Светлагорска.
№226 Гараўцоў Аляксандр Анатолевіч. Футбол, 1 разрад. І такога футбаліста у Google няма. Затое ёсць начальнік Упраўлення справамі Светлагорскага райвыканкама.
№227 Пятроўскі Канстанцін Валер'евіч. Баскетбол, 1 разрад. Баскетбаліста такога Google не ведае. Затое ведае намстаршыні Светлагорскага райвыканкама.
№228 Будрэвіч Аляксандр Кірэевіч. Дзюдо, 1 разрад. Нарэшце! Светлагорскі трэнер па дзюдо.

 

 

К забастовке присоединился ведущий инженер фабрики "Гознака"


К общенациональной забастовке присоединился Борис Чупринский, ведущий инженер бумажной фабрики Гознака. 

— Последним днём забастовки прошу считать день отстранения от власти диктатора Александра Лукаш[ен]ко, — сказал он в своём обращении.

 


К стачке присоединенился работник ОАО "Березастройматериалы"


О присоединении к стачке объявил работник ОАО "Березастройматериалы" Олег Скребец.

В своём заявлении он озвучивает требования: отставка Лукашки, освобождение всех политзаключённых, прекращение насилия со стороны всех органов МВД в отношении мирных граждан.

 


На Аляксея Санчука вешаюць "крыміналку"


Барабаншчык Аляксей Санчук з гурта "Требуем разойтись" — тых самых хлопцаў, якія задавалі рытм мінскім пратэстным маршам — не выйшаў з ізалятара пасля сутак адміністрацыйнага арышту. На яго вешаюць "крыміналку" — маўляў, менавіта ён арганізоўваў увесь гэты музычны дзвіж.

 

Абмежавалі доступ да сайта "Медиазона. Беларусь"


Мінінфарм вераломна, без абвяшчэння вайны абмежаваў доступ да сайта "Медиазона. Беларусь". Пра гэта выданне напісала ў сваім тг-канале @mediazona_by. Паведамляюць, што з адных правайдараў яшчэ адкрываецца, з іншых — ужо не.

Выданне крута папрацавала над асвятленнем презідэнцкіх выбараў і ўсяго, што было пасля. Адна з самых важных публікацый — разбор забойства Генадзя Шутава ў Берасці.

 


Маразм крапчэе


Па ўсім Менску дарожнікі мяняюць бела-чырвоныя ўказальнікі на бела-чырвона-зялёныя. Гэта не жарт — ёсць як мінімум два відэа: з вуліцы Гарэцкага і вуліцы Панчанкі.

 


Хто падпісаў іх гульцоў пад лістом у падтрымку беларускіх уладаў?


На сайце, дзе змесцавана ліст праўладных спартоўцаў, з'явіліся прозвішчы якія падпісалі зварот. Як апынулася, некаторых спартоўцаў уносяць туды без іх ведзення. Ёсць у спісе і "застуджаныя" трэнеры. Акрамя таго, насупраць некаторых прозвішчаў не паказаны від спорту і/ці дасягненні.

У футбольным клубе "Днепр-Магілёў" не ведаюць, хто падпісаў іх гульцоў пад лістом у падтрымку беларускіх уладаў.

— Клуб ніякія спісы нікуды не падаваў. Хтосьці, мабыць, памылкова ці, можа, для колькасці, уставіў гэтыя прозвішчы, — кажуць у Магілёве.

 

"Эўрарадыё", 2 сьнежня 2020 р.

 

 

На ўчастку Шакуты пад Менскам адбыўся пажр


На тэрыторыі прысядзібнага ўчастка ў вёсцы Ельніца Менскага раёна адбыўся пажар.

Пра гэта паведамілі нашыя чытачы. Па іх словах, загарэўся ці то хлеў, ці то нейкае іншае гаспадарчае збудаванне. Што стала прычынай пажару, пакуль невядома. Каля дома зараз працуюць следчыя.

Адметнасць сітуацыі, што гэты ўчастак на вуліцы Кітаева належыць сям’і кікбаксёра Дзмітрыя Шакуты, інструктара па спецпадрыхтоўцы спецназа ў вайсковай часці 3214.

Шакута стаў вядомым як удзельнік канфлікту на плошчы Перамен, пасля якога памёр Раман Бандарэнка.

 

 

Лукашка пра падзеі ў Беларусі


— Гэта ніякія не каляровыя рэвалюцыі, гэта звычайны мяцеж. Рэвалюцыі — гэта калі ёсць аснова для рэвалюцыі, калі нізы не хочуць і вярхі не могуць і гэтак далей і калі ёсць рэвалюцыянеры. Ніякіх рэвалюцыянераў ні ў нас, ні ў вас сёння няма. І калі з імі пачынаеш размаўляць на іх мове, яны хутка ператвараюцца з нібыта рэвалюцыянераў у беглых палітычных. <...>

Падзеі ў Беларусі — гэта трамплін у Расійскую Федэрацыю. Таму нам трэба працаваць супраць гэтага цяпер. Нам трэба быць супраць гэтага адзінымі.


"Наша Ніва", 2 сьнежня 2020 р.

 


Усяго на "Беларуськаліі" у стачку сышоў 101 работнік прадпрыемства


"Каб прадпрыемства спынілася, не трэба 17000 чалавек. Дастаткова 500 найлепшых. Нават калі вы не сышлі сёння, учора ці заўтра, гэта не значыць, што вы згодныя заплюшчыць вочы і "перавярнуць старонку".

 


Затрымліваюць за б-ч-б сцягі на вокнах


Сёння з самай раніцы затрымліваюць людзей, у якіх вісяць б-ч-б сцягі на вокнах.

"Прыкладна а 7:10 раніцы ўвесь пад'езд прачнуўся ад гучных гукаў. Двое людзей у масках грукалі ў дзверы аднаму з жыхароў. Праз хвілін 30 прыехаў міліцэйскі УАЗік і суседа павезлі", — піша Tut.by.

 


У шэрагах стачачнікаў папаўненне!


Агульнанацыянальны страйк падтрымалі работнікі двух дзяржаўных прадпрыемстваў — Алег Скрабец з "Бярозабудматэрыялаў" і Вячаслаў Цяліцын з "Віцебскіх дываноў".

 

 

З спартоўцамі, якія падпісалі ліст за новыя выбары, не працягваюць кантракты


Дыяганальны зборнай Беларусі па валейболу Артур Удрыс атрымаў паведамленне, што з ім не будуць працягваць кантракт, які дзейнічае да 31 снежня. Тое ж тычыцца і прадстаўніка зборнай Беларусі па грэка-рымскай барацьбе, срэбранага прызёра чэмпіянату Эўропы Мікіты Клімовіча.

Раней не працягнулі кантракты з гульцамі зборнай Беларусі па пляжным футболе. З 31 снежня без працы застанецца старшы трэнер зборнай Беларусі па фехтаванні Аляксандр Нікалайчук і трэнер па лёгкай атлетыцы Ігар Жаваранак.

 


146 палітвязняў і больш за 30 000 затрыманых —
праваабаронцы падвялі вынікі лістапада


У Беларусі 146 палітвязняў, іх колькасць працягвае павялічвацца. З 9-га жніўня ў дачыненні да 900 чалавек улады завялі крымінальныя справы.

У лістападзе карнікі затрымалі не менш за 4 000 чалавек, а агульная колькасць затрыманых са жніўня дасягнула 30 000 чалавек. За гэты час не завялі ніводнай крымінальнай справы па фактах катаванняў грамадзян.

12 лістапада ў выніку збіцця і затрымання невядомымі памёр жыхар Менску Раман Бандарэнка. Парушэнне права на жыццё Генадзя Шутава, Аляксандра Тарайкоўскага, Аляксандра Віхора і Рамана Бандарэнкі не прызнанае ўладамі і не расследуецца.

 


Літва будзе бясплатна выдаваць літоўскія нацыянальныя візы беларусам


2 снежня ўрад Літвы прыняў рашэнне бясплатна выдаваць літоўскія нацыянальныя візы беларусам, якіх пераследуе рэжым.

— Праз гвалт, які здзяйсняе беларускі рэжым у дачыненні да сваіх грамадзянаў, і масавых парушэнняў правоў чалавека, усё больш грамадзянаў Беларусі, якія просяць прытулку і часовай абароны, хочуць прыбыць у Літву. Для таго, каб уехаць і застацца ў Літве на больш працяглы перыяд, грамадзяне Беларусі павінныя атрымаць доўгатэрміновую нацыянальную візу, за якую спаганяецца збор у памеры 60 еўраў. З гэтага часу збор не будзе спаганяцца, — сказаў выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Саўлюс Сквернеліс.

 

Два рока калоніі за надпіс "Не забудзем"?


Пракурор запрасіў два рока калоніі і паўтары рока "хатняй хіміі" за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай.

Працягваецца суд над палітвязнямі 26-рочным Максімам Паўлюшчыкам і 25-рочнай Марыяй Бабовіч, якіх абвінавачваюць у "апаганьванні тратуарнай пліткі цынічным надпісам і псаванні маёмасці" нанясеннем надпісу "Не забудзем" каля народнага мемарыяла памяці забітага пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага. Дзяржаўная абвінаваўца Аліна Касьянчык запатрабавала для Максіма Паўлюшчыка два рока пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Для Марыі Бабовіч — 1 рок 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў месцы адбыцця пакарання, а таксама змяніць ёй меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.

 


З кватэры забралі настаўніцу Галіну Цярэнцьеву


З кватэры ў Мастах забралі і адвезлі ў мастоўскае РУУС былую настаўніцу Галіну Цярэнцьеву.

Знаёмыя пішуць у Facebook, што заўтра над пенсіянеркай адбудзецца суд.

"За што забралі невядома. Можа, у яе вісеў БЧБ сцяг у акне, ці белы лісцік. Не ведаю. Ні за што ўвогуле. Яна пенсіянер", — напісаў у сваім Facebook Ян Жвірбля.

 


Два рока пазбаўлення волі за тое, што рукой адштурхнуў вайскоўца


Жыхара Віцебску асудзілі на два рока пазбаўлення волі за тое, што рукой адштурхнуў вайскоўца.

У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску абвесцілі прысуд па крымінальнай справе Андрэя Цімафеенкі, якога вінавацяць паводле ч.1 арт. 366 КК (Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак).

Паводле версіі абвінавачання, 6 верасня Андрэй Цімафеенка падчас акцыі левай рукой адсунуў карніка. Не кулаком, а далонню.

Суддзя Сняжана Кіндзеева агучыла прысуд: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

 

 

У Івацэвічах грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Жыровіцкай
атрымала папярэджанне "за палітыку"


Яшчэ 6 лістапада грэка-каталіцкая парафія ў Івацэвічах атрымала афіцыйнае папярэджанне ад абласных уладаў з фармулёўкай "за ўдзел святара ў несанкцыянаваных мерапрыемствах".

30 лістапада суд Івацэвіцкага раёну прысудзіў 10 содняў арышту грэка-каталіцкаму святару Віталю Быстрову за ўдзел у акцыі ў Берасці.

Пасля двух папярэджанняў улады могуць ліквідаваць прыход.

 


Нямеччына і Эўразвяз пашыраць санкцыі супраць рэжыму Лукашкі


Міністр замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас падчас выступу на адкрыцці 18-га Менскага форуму заявіў, што Берлін і Брусель працягнуць падтрымліваць беларускую апазіцыю.

Міністр замежных справаў Польшчы Збігнеў Раў заявіў, што падтрыманне беларускай грамадзянскай супольнасці — гэта абавязак эўрапейцаў, але лёс краіны павінныя вырашаць самыя беларусы.


"Белсат", 2 сьнежня 2020 р.

 

 

Як "хлопцы ў пагонах, але без галавы" руйнуюць беларускую прамысловасць


Пад пагрозай — МАЗ і МЗКЦ.

Магчыма, самы яркі перформанс у дэлегітымізацыі Лукашкі здарыўся на МЗКЦ. Вядома, вы памятаеце, як экс-прэзідэнт па звычцы зазірнуў на завод, а там яго чакаў сюрпрыз:

— Ідзі! Сыходзь!

Лукашка не знайшоў нічога лепшага, чым сказаць "Дзякуй". "Ідзі" гучала некалькі разоў. Асобныя выкрыкі ў натоўпе былі і мацнейшымі, піша Telegram-канал "Нік і Майк".

Пасля тых хваляванняў на МЗКЦ з'явіўся новы намеснік дырэктара Вецяневіч. Вядома, з КДБ. Да гэтага ён працаваў начальнікам Маладзечанскага міжраённага аддзела ўправы КДБ Менску і Менскай вобласці.
Гэты дзеяч зладзіў дэманстратыўна-паказальныя чысткі. Было звольнена амаль 250 чалавек, у тым ліку цэлыя бюро для абслугоўвання станкоў з ЧПУ. Цяпер настройка дарагога абсталявання — клапотная справа. А самая малая пазаштатная сітуацыя прывядзе да прыпынення вытворчасці.

Таксама звольненыя спецыялісты для прасоўвання і пазіцыянавання тэхнікі. Хто будзе займацца продажамі на перспектыву — незразумела. Але гэта цяпер, здаецца, нікога і не хвалюе. Ім бы дзень прастаяць ды ноч пратрымацца.

Не вельмі далёка сышоў яшчэ адзін "флагман" — МАЗ. Паводле аналагічных матываў звольненыя спецыялісты для ўстаноўкі кандыцыянераў на тэхніку. Замяніць унікальных спецыялістаў вельмі складана. Хлопцы ў пагонах, але без галавы прадаўжаюць сваімі рукамі знішчаць беларускую прамысловасць і эканоміку.

 

Футбалісты зняпраўджваюць інфармацыю пра тое,

што падпісвалі праўладны ліст


Спартоўцаў уносяць у спіс без іх ведама.

Футбалісты Яўген Елязаранка, Ілля Удодаў і Максім Хадзянкоў зняпраўдзілі інфармацыю аб тым, што падпісвалі праўладны ліст, піша "Трибуна".

Нагадаем, на сайце, дзе размешчаны ліст праўладных спартоўцаў, з'явіліся прозвішчы тых, хто падпісаў зварот. Як выявілася, спартоўцаў уносяць туды без іх ведама.

 

 

Як "хлопцы ў пагонах, але без галавы" руйнуюць беларускую прамысловасць


Пад пагрозай — МАЗ і МЗКЦ.

Магчыма, самы яркі перформанс у дэлегітымізацыі Лукашкі здарыўся на МЗКЦ. Вядома, вы памятаеце, як экс-прэзідэнт па звычцы зазірнуў на завод, а там яго чакаў сюрпрыз:

— Ідзі! Сыходзь!

Лукашка не знайшоў нічога лепшага, чым сказаць "Дзякуй". "Ідзі" гучала некалькі разоў. Асобныя выкрыкі ў натоўпе былі і мацнейшымі, піша Telegram-канал "Нік і Майк".

Пасля тых хваляванняў на МЗКЦ з'явіўся новы намеснік дырэктара Вецяневіч. Вядома, з КДБ. Да гэтага ён працаваў начальнікам Маладэчанскага міжраённага аддзела ўправы КДБ Менску і Менскай вобласці.

Гэты дзеяч зладзіў дэманстратыўна-паказальныя чысткі. Было звольнена амаль 250 чалавек, у тым ліку цэлыя бюро для абслугоўвання станкоў з ЧПУ. Цяпер настройка дарагога абсталявання — клапотная справа. А самая малая пазаштатная сітуацыя прывядзе да прыпынення вытворчасці.

Таксама звольненыя спецыялісты для прасоўвання і пазіцыянавання тэхнікі. Хто будзе займацца продажамі на перспектыву — незразумела. Але гэта цяпер, здаецца, нікога і не хвалюе. Ім бы дзень прастаяць ды ноч пратрымацца.

Не вельмі далёка сышоў яшчэ адзін "флагман" — МАЗ. Паводле аналагічных матываў звольненыя спецыялісты для ўстаноўкі кандыцыянераў на тэхніку. Замяніць унікальных спецыялістаў вельмі складана. Хлопцы ў пагонах, але без галавы прадаўжаюць сваімі рукамі знішчаць беларускую прамысловасць і эканоміку.


"Хартыя'97%", 2 сьнежня 2020 р.

 

 

Параўноўвала пальцы супрацоўнікаў з пальцамі на фата


Пасьля апублікаванага фота ў падтрымку калег з заводу МЗКЦ адміністрацыя прыйшла ў на ўчастак, дзе было зроблена фота, і параўноўвала пальцы супрацоўнікаў з пальцамі на фатаздымку. Пра гэта нам напісалі самі завадчане.

UPD: Чалавека з такім самым вялікім пальцам як на фота, адміністрацыя не знайшла.

 

Што ня так з праўладным зваротам спартоўцаў


Разьбіраемся далей з праўладным зваротам спартоўцаў. Што зь ім ня так:
прынамсі некалькі дзясяткаў подпісаў належаць чыноўнікам, якія не зьяўляюцца спартоўцамі;
сярод падпісантаў грамадзяне іншых краінаў;
некаторых падпісантаў унесьлі ў сьпіс бязь іх ведама, самі яны не падпісваліся пад зваротам.

 


Палітвязьнямі прызналі яшчэ 15 беларусаў. Хто яны?


Абвінавачаныя ў масавых беспарадках: Аляксандар Цярэшка, Ірына Шчасная, Руслан Парфёнаў, Дзяніс Жук.

Абвінавачаныя ў групавых дзеяньнях, груба парушаючых грамадзкі парадак: Сяргей Ярашэвіч, Алег Корбан, Дзьмітрый Карабейнік, Рыгор Саладоўнікаў, Арцём Вінакураў, Іван Андрушойць.

Абвінавачаныя ў несанкцыяваным доступе да кампутарнай інфармацыі: Аляксей Санчук, Ігар Повараў, Яўген Юшкевіч, Тацяна Якельчык, Уладзіслаў Марціновіч.

Усяго ў Беларусі ўжо 161 палітвязень.

 


Судзяць за пропаведзі


Гэтага каталіцкага сьвятара судзяць за пропаведзі, якія ён выкладвае ў сваім youtube-канале.

— Я супраць аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі, які перарастае ў таталітарны рэжым. У Беларусі на дзяржаўным узроўні адбываецца тэрарызм. Я не магу маўчаць, калі зло трыюмфуе, — кажа ксёндз Вячаслаў Барок.


"Радыё Свабода", 3 сьнежня 2020 р.

 


"Каскад" пад акупацыяй лукашыстаў


Жыхары "Каскаду" пакутуюць ад таго, што невядомыя асобы ладзяць па кутах комплексу прыбіральні.

"Каскад оказался под оккупацией сикающих по углам фашистов!"

Тут з'явіліся адпаведныя шыльды. Цяпер кожны, хто ідзе туды, будзе ведаць, што гэта вельмі небяспечны раён, дзе жывуць вельмі небяспечныя людзі. Праўда небяспечны ён толькі для рэжыму!

Але для тамтэйшых гэта не падстава сумаваць: Ghetto 8.2 Kaskade перадае прывітанне і эстафетную палачку іншым гета Менску.

 


Замяніў "з выключным цынізмам"


Жыхару Гомля, які "з выключным цынізмам" замяніў чз сцяг на бчб, прысудзілі 2 рока "хіміі".

МУС паведамляе: "Г. сумесна з іншымі асобамі з выкарыстаннем слясарных інструментаў зняў сцяг і ўсталяваў на ім іншае палотнішча, якое не з'яўляецца атрыбутам дзяржаўнай улады ў краіне".

У ходзе судовага пасяджэння абвінавачаны не прызнаў сваю віну. За гэта гамельчуку прысудзілі 2 рока ў выпраўленай установе адкрытага тыпу.

 


Эканамічны суд Менску пазбавіў Tut.by статусу СМІ


Мінінфарм лічыць, што "няпэўная інфармацыя" ў матэрыялах, за якія вынесеныя папярэджанні, наносіць шкоду дзяржаўным інтарэсам. Tut.by паказвае, што пазбаўленне статусу СМІ абмяжоўвае права грамадзян на доступ да дакладнай інфармацыі. Суддзя пастанавіў пазбавіць Tut.by статусу СМІ.

 


Бус карнікаў на пяць інвалідаў


Карнікі не далі сабрацца людзям на марш людзей з інваліднасцю.

Усяго на марш прыйшлі пяць чалавек, але іх забралі ў бус, прычым зацягнулі нават людзей на інвалідных калясках.

Пазней усіх затрыманых выпусцілі з буса пры ўмове, што яны больш збірацца не будуць і сыдуць не групай, а па аднаму, максімум па двое асобаў. Удзельнікі маршу пайшлі ў суседнюю кавярню. У адной удзельніц быў прыступ астмы ў бусе.

За людзьмі з інваліднасцю працягвалі сачыць.

 

З "Нафтану" звольнілі лідара пратэсту


З "Нафтану" звольнілі Вольгу Брыцікаву. Вольга Брыцікава з'яўляецца лідарам пратэсту на прадпрыемстве.

 


Палітвязня і былога сілавіка вывезлі з Беларусі ў Масковію


Андрэй Новікаў прымаў удзел у выбарчай кампаніі Святланы Ціханоўскай. Яго затрымалі паўгады таму паводле абвінавачвання ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Шэсць месяцаў ён быў за кратамі, а цяпер яго дэпартавалі ў Масковію. Андрэя Новікава высадзілі проста на мяжы, аддалі пашпарт, у якім пазначана забарона на ўезд у Беларусь на 10 рокаў. Жонка і двое дзяцей засталіся ў Беларусі.

 

МАК дапаможа рэпрэсаваным беларускім спартоўцам


Міжнародны алімпійскі камітэт дапаможа рэпрэсаваным беларускім спартоўцам з допускам на Алімпіяду.

БФСС разлічвае, што спартоўцы змогуць выступіць на Алімпіядзе ў Токіа пад сцягам Беларусі.

— У гэтым выпадку будзе дзейнічаць спартовы прынцып. Калі яны атрымаюць ліцэнзіі, пройдуць кваліфікацыю, то натуральна ў іх будзе магчымасць выступаць пад нейтральным сцягам. Або, спадзяемся, пад новым сцягам, — сказаў выканаўчы дырэктара фонду Аляксандр Опейкін.

 


У Горадні ўласнік памяшкання скасаваў арэнду этна-краме "Цудоўня"


Крама не працавала 26 кастрычніка, на вітрыне трымае сцяг. Раней розныя дзяржструктуры наведваліся з правяраннямі. Крама арэндуе памяшканне з сакавіка 2018 року. Гэта знакаміты дворык у Горадні, на Кірава, 3. Паводле нашай інфармацыі на ўласніка памяшкання ціснулі.

 

 

Далучыўся да страйку


Да агульнанацыянальнай стачкі далучыўся працаўнік "Нафтану" Мікалай Зелянкевіч.

Мікалай Зелянкевіч працуе на 7-й вытворчасці, участак водазабеспячэння і каналізацыі, слесар аварыйна-аднаўленчых работ.


— Далучаюся да агульнанацыянальнай стачцы. Не выходжу на працу з 4 снежня. Падтрымліваю ўсе народныя і лакальныя патрабаванні, — сказаў ён.

 


Узламалі чат "Малінаўка 5/6"


Сталічны чат "Малінаўка 5/6" у Telegram узламаны і перайшоў пад кантроль невядомых.

У чаце змянілася аватарка. Традыцыйна падчас узлому чату выстаўляецца аватарка ў выглядзе дзяржаўнага сцягу. Таксама тут размешчаныя пасты з праўладнага канала "Жоўтыя слівы".

 


Яшчэ 14 содняў арышту


Яну Салановічу дадалі яшчэ 14 содняў адміністрацыйнага арышту.

Студэнту БДУІР Яну Салановічу, якога прызналі палітычным вязнем, сумарна прысудзілі ўжо 100 содняў арышту.

 


Актывізацыя рэпрэсіяў у дачыненні Каталіцкага Касцёла


Каталіцкі біскуп Юры Касабуцкі, які цяпер фактычна прадстаўляе каталіцкую царкву ў Беларусі, адрэагаваў на арышт ксяндза Вячаслава Барка.

— Ксёндз Вячаслаў Барок атрымаў прысуд 10 содняў... Гэта ўжо другі каталіцкі святар, які ў гэтыя дні будзе знаходзіцца за кратамі (30 лістапада 10 содняў арышту атрымаў грэка-каталіцкі святар айцец Віталь Быстроў).

Мы бачым актывізацыю рэпрэсіяў у дачыненні Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.

Мы адкрыта выступаем супраць кожнага граху, супраць гвалту, супраць хлусні і фальшу, супраць рэпрэсіяў, супраць ціску і запалохвання, супраць прыніжэння чалавечай годнасці, бо кожны чалавек створаны па вобразу і падабенству Божаму. Мы асаблівым чынам молімся аб супакоі, згодзе, салідарнасці і адзінстве беларускага народа. Аднак усё гэта хтосьці лічыць праявай экстрэмізму, распальваннем варожасці і т.п.

 


13 тысяч рублёў на чырвона-зялёныя анучы


Адміністрацыя БДУ выдзеліць больш за 13 тысяч рублёў на ўсталяванне чырвона-зялёных анучаў [т.з. сцягоў].

Адпаведная заяўка на "распрацаванне праектных рашэнняў" па ўсталяванні флагштокаў дзяржаўнага сцягу на будынках БДУ размешчана на сайце інфармацыйнай сістэмы "Тэндэры".

Анучы плануюць усталяваць на галоўным корпусе БДУ, на корпусе ФФСН і журфаку. Адміністрацыя гатовая на гэтыя мэты выдаткаваць 13 818 BYN.

 

Працаўнікам "Гомсельмаш" забароняць страйкаваць


Працаўнікам "Гомсельмаш" з 1 студзеня забароняць страйкаваць і крытыкаваць завод.

Кіраўніцтва холдынгу "Гомсельмаш" заклапацілася этыкай і паводзінамі работнікаў. Каб урэгуляваць некаторыя аспекты выйшаў загад ад 25 лістапада № 1229 "Аб унясенні змяненняў у Кодэкс прафесійнай этыкі і службовага паводзін работнікаў ААТ "Гомельмаш".

Са студзеня 2021 року працаўнікі заводу не могуць дапускаць дзеянняў або выказванняў, якія ганяць дзелавую рэпутацыю прадпрыемства, ім забараняецца прымаць удзел у незаконных забастоўках, нельга весці ў працоўны час і на працоўным месцы без узгаднення з кіраўніцтвам палітычную агітацыю ў тым ліку і заклікі ў сацсетках і іншых інтэрнэт-рэсурсах.

 


Лукашка спадзяецца на "красаўцаў", але ў АМАПе ідуць браджэнні


— Толькі ў жніўні з складу амапу Менгарвыканкаму звольніліся 16 амапаўцаў, у верасні — больш за 25, у кастрычніку ўжо больш за 30 амапаўцаў звольніліся і ў лістападзе таксама больш за 30. Людзі звальняюцца, а на іх месца прымаюць новых, склад абнаўляецца, але навідавоку ідзе браджэнне, — распавёў у эфіры "Вот так" прадстаўнік BY_POL Ігар Лобан.

Больш за 100 амапаўцаў звольнілася са жніўня гэтага роке.

Пра гэта распавёў прадстаўнік Ігар Лобан.

— Толькі ў жніўні з складу АМАПу Менгарвыканкаму звольніліся 16 амапаўцаў, у верасні — больш за 25, у кастрычніку ўжо больш за 30 амапаўцаў звольніліся і ў лістападзе таксама больш за 30. Людзі звальняюцца, а на іх месца прымаюць новых, склад абнаўляецца, але навідавоку ідзе браджэнне.

 


Тых, хто зліваў аўдыё размовы Эйсмант і іншых, затрымалі?


Былы алмазавец Ігар Макар распавёў у студыі "Белсат", што тых, хто зліваў аўдыё размовы Эйсмант, Баскава і іншых, затрымалі.

Паводле Ігара Макара, чатыры супрацоўнікі КДБ, якія злівалі размовы, арыштаваныя і больш зліваў, маўляў, не будзе.

У каментары кіраўнік Telegram-канал "НЕХТА Live" Сцяпан Пуціла абверг гэтую інфармацыю. Ён паведаміў, што асоба, якая перадавала інфармацыю, з ім надалей на сувязі. Таксама Сцяпан распавёў, што неўзабаве будзе новы зліў.

 


Звольнены Валянцін Аскірка


Кіраўніцтва гарадзенскага ўніверсітэту не працягнула кантракт з старэйшым выкладчыкам кафедры агульнай фізікі Валянцінам Аскіркам.

Валянцін Аскірка напісаў пра гэта ў сваім Facebook.

"3.12.2020. Звольнены. Непрацягненне кантракту. Свабода! Скончыўся перыяд прафесійнага жыцця працягласцю болей за 20 гадоў. Вельмі люблю выкладчыцкую работу, але ад сёння ўсё будзе інакш.Удзячны сваім настаўнікам і калегам.

Удзячны сваім студэнтам.

Адносіны студэнт-выкладчык — гэта не "дыстанцыя". Гэта жыццё, напоўненае эмоцыямі, адукацыйнымі прыгодамі, навуковымі дотыкамі. Адкрыта, без фальшу, без маны.

Carpe diem!

Як жа цяжка быць чалавекам! Але толькі гэта апраўдваецца пры любых абставінах.

Я — ёсць! Я — буду!

Упэўнены: Пераможам!

Жыве Белапусь!".


"Белсат", 3 сьнежня 2020 р.

 


Лукашка выйшаў да АМАПа з аўтаматам, а карнікі з яго смяяліся


Новае відэа з камер карнікаў, здабытае кампаніяй @By_POL.

Галоўнае:

апошніх пратэстоўцаў, якія заставаліся перад шэрагам "Рубяжоў", затрымалі на вачах у Лукашэнкі;
у кіраўніка Беларусі два пазыўныя — "Восток" і "Первый";
"Вооружил, на*й, сына, б**дь, до зубов. Пистолет, автомат, ** твою мать, короче", — рэакцыя амапаўцаў, калі яны пабачылі Мікалая Лукашку.

 


Сябры жартуюць: "Ну ты і машыну набыў!"


Гродзенец распавёў, як пад'ехаў на сваім Ford Transit да аўтобуснага прыпынку — і ўсе разбегліся. Было б смешна, калі б не было сумна.

P.S. На такіх бусах па Беларусі зараз гойсаюць карнікі ("Ju.K.").

 


Працягваюцца рэпрэсіі ва ўніверсітэтах


Толькі цяпер гэта ўжо не так заўважна, як было раней.

3 снежня ў інтэрнаце МДЛУ затрыманы першакурснік Данііл Казімірскі. @MSLUstud піша, што хлопца забралі ў ізалятар з пакоя на восьмым паверсе, дзе ён жыве. А з ГрДУ адлічылі другакурсніцу Марыю Сачыла. Па звестках @grsuperemeny, ад дзяўчыны патрабавалі гарантый, што яна не будзе ўдзельнічаць у пратэстных акцыях. А яна адмовілася іх даць.

 


Пяцёра байцоў "Беркута" знайшліся ў Менску


У Менску знайшліся пяцёра байцоў украінскага "Беркута", якія ўцяклі з Кіева пасля "Рэвалюцыі Годнасці". Цяпер яны служаць у АМАП, удзельнічаюць у затрыманнях палітычных актывістаў і сведчаць супраць іх у судзе.

Іх імёны і прозвішчы: Дзмітрый Анцупаў, Сяргей Гаўрыляк, Сяргей Панасенка, Анатоль Прымак і Мікалай Стагарняк.

 

"Неверагодныя": гісторыя тройчы арыштаванага слесара, які абвясціў забастоўку


Віталь Панамарэнка — слесар-сантэхнік, які быў звольнены пасля абвяшчэння забастоўкі ў адной з сацыяльных устаноў МАПІД у Менску. Прайшоў Акрэсціна з 9 да 14 жніўня, а потым быў арыштаваны яшчэ двойчы на 7 і 15 сутак.

Сям'я Віталя засталася без грошай, але мужчына ўпэўнены: новая праца абавязкова знойдзецца.

 


Сярод падпісантак праўладнага ліста спартоўцаў — 14-рочныя дзяўчаты


Да ўсіх касякоў з подпісамі пад праўладным лістом спартоўцаў — сёння сярод падпісантак знайшліся непаўнагадовыя. Гэта баскетбалісткі з Горадні, якім па 14-16 рокаў.

 


КДБ кіруе цыркам


Колішні КДБшнік кіруе Белдзяржцыркам, а колішні вайсковец — ансамблем "Харошкі". 26 рокаў Лукашкі — залаты час для карнікаў. Яны верныя і (пакуль) надзейныя — а рэжым гэта цэніць больш за ўсё. Таму карнікам адкрыты шлях у топ любых устаноў.

 


"Пераканаўца рэкамендуем зняць усё з вакна"


Раніцай да дзяўчыны, у якой у вакне вісіць БЧБ-сцяг, ламіліся сілавікі. Пазней яна знайшла ў паштовай скрыні пасланне:

"Ад добразчыліўцы. Пераканаўца рэкамендуем зняць усё з вакна, інакш усё знікне разам з вакном!!!"

"Здаецца, нават без памылак", — каментуе дзяўчына.


"Эўрарадыё", 3 сьнежня 2020 р.

 


Поступок настоящего мужчины!


Ряды Стачкома ОАО "Стройтрест №3" м. Солигорска пополнились ещё одним смелым человеком! К стачке присоединился электрогазосварщик Шупилов Владимир Сергеевич.

 


Два работника Солигорского стройтреста присоединились к стачке


В четверг в ряды национальной стачки вступил электрогазосварщик СУ-95 ОАО "Стройтрест №3" Солигорска Владимир Шупилов. Накануне к стачечникам присоединился его коллега Алексей Дружинин.

Оба рабочих считают, что нельзя строить новые дома, не построив новую нормальную жизнь.

 

Супраць звальнення Вольгі Брыцікавай


Жыхары Наваполацку прайшліся маршам па месьце, пратэстуючы супраць звальненьня актывісткі Вольгі Брыцікавай.

Нагадаем, на "Нафтане" звальняюць загадчыкака аддзела рэалізацыі нафтапрадуктаў Вольгу Брытыкавау. Навапалачанка стала актыўнаю хдзельніцаю пратэстнага руху на прадпрыемстве ды запомнілася шматлікім яшчэ падчас жнівеньскіх падзей.


"Хартыя'97%", 3 сьнежня 2020 р.

 

"Прыбярыце іх!"


Ініцыятыва @by_pol апублікавала новае відэа: на гэты раз з ачаплення Палаца незалежнасці 23 жніўня, у той момант, калі да яго падыходзіў Лукашка з сынам.

Карнікі смяюцца з Лукашкі і з таго, што ён узброіў свайго сына.

Калі Лукашка падыходзіў да "Рубяжа", там яшчэ заставаліся людзі.

— Прыбярыце іх! — нервова загадаў ён.

 

Крымінальная снежка


Дзесяць сведкаў: падлетак, на якога завялі крымінальную справу, кідаў у міліцэйскія машыны не камні, а снежкі

Карнікі сцвярджаюць што 16-рочны ліцэіст кідаў у міліцэйскія машыны камні, распачата крымінальная справа. 10 сведкаў пераконваюць: у аўто паляцела снежка.

 


Ксяндзу з Расонаў прысудзілі 10 сутак


Ксяндзу з Расонаў Вячаславу Барку прысудзілі 10 сутак арышту "за прапаганду нацысцкай сімволікі". Адбываць іх ён будзе ў Наваполацку.

За святара заступіўся Уладзімір Цэслер, аўтар плаката "Стоп лукашызм", які палічылі прапагандай нацызму, але гэта не паўплывала на прысуд.

 


Зміцер Дашкевіч: Як ламаюць на Акрэсціна — "Ток"


Жахліва, што мы робім сёння такі выпуск. Выпуск пра тое, як выжыць у беларускай турме. Калі законы не працуюць, а здзекі і катаванні становяцца заканамернасцю.

Зміцер Дашкевіч змагаецца з дыктатурай вось ужо 20 рокаў. За плячыма — чатыры з паловай рока адсідкі і безліч сутак. На ім адпрацоўвалі многія з тых механізмаў ціску і застрашвання, якія сёння шакуюць нас і ўвесь свет. Гэта яго судзілі без сведак ці са сведкамі, якія "бачылі" тое, чаго не было, яшчэ калі гэта не было мэйнстрымам.

Мы распытваем Змітра пра турэмны досвед. Досвед чалавека, які прайшоў праз безліч ізалятараў, не зламаўся і працягвае сваё змаганне. Пра Акрэсціна і вертухаяў, пра каставую сістэму, пра тое, як адміністрацыі турмаў "апускаюць" нязручных вязняў і многае іншае.


"Наша Ніва", 3 сьнежня 2020 р.

 

 

В Берёзе забастовал рабочий после упрёков за фото с БЧБ-флагом


Соцсети облетела информация, что работник ОАО "Берёзастройматериалы" Олег Скребец объявил забастовку.

Узнали, так ли это, и каковы его мотивы.

Родом Олег Скребец из Столина. В 2002 году переехал в Берёзу. Стаж на предприятии "Берёзастройматериалы" 16 лет. Работал сушильщиком 5-разряда.

До забастовки, говорит, никаких грубых нарушений не было. Правда, по его словам, в последнее время было пару конфликтов с коллегами, сторонниками Лукашки.

Олег рассказал, что раньше политикой интересовался на минимальном уровне. Интернет не читал, смотрел телевизор. Немного из соцсетей знал о протестах после выборов 2010 года. Интерес и пристальное внимание к событиям в стране проявился перед выборами президента в этом году.


Беседы с руководством за посты в соцсетях


Олег Скребец говорит, что мысль присоединиться к забастовке появилась после давления руководства за его посты в социальных сетях.

По словам рабочего, однажды под фотографией с зелёно-красным флагом с подписью "За Беларусь" отправил фотосравнение, как в 1940 году в Польше стоят около стены люди и как сейчас в Беларуси.

Также, разместил на своей личной странице фото, где он на рабочем месте с БЧБ-флагом.


Ева Коноплицкая


"Первый регион", 3 сьнежня 2020 р.

 


Конкурс на лояльность не прошли


Интересные новости приходят из штаб-квартиры настоящих Ника и Майка на Независимости, 17.

Ранее уже доходили сведения, что после первой волны протестов система решила профильтровать карателей на предмет лояльности. Были оцифрованы списки подписантов за выдвижение Бабарико и других неправильных кандидата. Уже тогда удивлению не было предела. Много карателей оказались, так сказать, неблагонадежными. Кто-то был уволен, с другими провели беседы.

Но в КГБ решили пойти дальше. Теперь при прохождении полиграфа сотрудникам задается прямой вопрос: "Вы голосовали на выборах за Лукашку?" Вопрос настолько прямой, что заваливает даже тех, кто голосовал против всех.

Теперь в комитете другая проблема. Конкурс на лояльность не прошли чуть ли не половина сотрудников. И что делать с этим знанием, пока никто не знает. С одной стороны, Лукашка требует преданности, а значит, всех нужно увольнять. Потому что сливы продолжают литься как из решета. С другой стороны, а кому тогда работать? Кадровая ситуация сейчас не лучшая. Других людей взять просто неоткуда.

Так и живут, каждый раз вздрагивая от новых сливов.


Telegram-канал "Ник и Майк", 3 сьнежня 2020 р.

 


Балем кіруе ўсёдазволенасьць


У адносінах да блёгэра Мікалая Маслоўскага ўзбуджаная крымінальная справа. Невядомыя па па-бандыцку (па іншым і не ўмеюць) узламалі дзьверы ды пракраліся ў жыльлё. Балем кіруе ўсёдазволенасьць.


"Беларускі Партызан", 3 сьнежня 2020 р.

 

 

Страйкоўцы дня


Работник ОАО "Полоцк-Стекловолокно" Каляда Людмила Викторовна присоединилась к общенациональной стачке!

Ещё один работник "Нафтана" присоединился к общенациональной забастовке.

Скиба Сергей Юрьевич, работник ОАО "Нафтан", а также трёхкратный чемпион мира и победитель топовых турниров по кикбоксингу и таиландскому боксу, заявил о своём присоединении к общенациональной стачке.

Ряды общенациональной Стачки пополнили ещё трое работников!

Вот имена героев:

Владимир Шупилов, электрогазосварщик СУ-95 ОАО "Стройтрест №3";
Николай Зеленкевич, слесарь ОАО "Нафтан";
Андрей Шкиренко, аппаратчик цеха 103 ОАО "Нафтан".

Не останавливаемся! Вперёд, вместе победим!

Ряды Стачкома ОАО "Беларуськалий" сегодня пополнил Привалов Дмитрий Петрович, горнорабочий очистного забоя ПГУ-8 3РУ.

Шахтёры, вы соль нашей земли!

 


Беларусские рабочие массово бойкотируют Орду


Председатель Беларусского конгресса демократических профсоюзов Александр Ярошук утверждает, что в последние месяцы наблюдается массовый уход работников из провластных профсоюзов, которые объединены под "зонтиком" ФПБ, возглавляемой лукашистом Михаилом Ордой.

В то же время, как утверждает профсоюзный лидер, "люди пошли в БКДП, число членов выросло на 20%. А в провластной ФПБ упало на 20-30%. Эти ручейки можно трансформировать в сильное движение".

 


Николай Статкевич: Главное уже сделано


Неадекватность сил зла в Беларуси только сокращает отведенное им время.

Один из лидеров беларусской оппозиции, политзаключённый Николай Статкевич обратился из СИЗО к гражданам Беларуси.

Тест письма опубликовал телеграм-канал политика:

"Такой уровень насилия и беззакония, да ещё в это самое тёмное, холодное время, безусловно, влияет на настроения людей.

Но не надо терять надежду, падать духом.

Ведь главное уже сделано: мы сейчас — Народ. А вольнолюбивый, солидарный и мужественный Народ обратно в стойло больше не загонят.

Чёрное время идёт к концу. А неадекватные действия чёрных существ лишь преуменьшают это время".


"Хартыя'97%", 4 сьнежня 2020 р.

 


Затрыманыя людзі, якія "злівалі" тэлефонныя размовы
высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў?


Былы афіцэр "Алмаза" Ігар Макар заявіў, што людзі, якія "злівалі" тэлефонныя размовы высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, затрыманыя. Па яго словах, гэтым займаліся чацвёра супрацоўнікаў КДБ.

Сцяпан Пуціла, аўтар ютуб-канала, дзе публікуюцца злівы, абверг заяву Макара. Ён кажа, што застаецца на сувязі са сваёй крыніцай.

 


Надзея, прыміце віншаванні!


Здымак беларускай фотарэпарцёркі Надзеі Бужан трапіў у падборку самых важных фота 2020 року па версіі Associated press. Надзея, прыміце віншаванні!

Дзяўчатам, якія цалаваліся перад вайскоўцамі, Мінабароны Беларусі ў жніўні прысвяціла асобную публікацыю (цяпер выдаленая, але вэб-архіў усё памятае). "Чего только не вытворяли так называемые "мирные демонстранты", чтобы спровоцировать военных! И угрожали. И умоляли на свою сторону перейти. И даже доггингом на глазах у военных занимались, — ёрнічаў аўтар артыкула. — Но непреклонны они и крепки, как броня".

 


На новы ўзровень


Барацьба з БЧБ-графіці ў менскіх дварах выйшла на новы ўзровень. Цяпер канструкцыі, дзе іх малююць, зносяць экскаватарам.

 

 

"Куды тэлефанаваць калі міліцыя забівае?"


Пазаўчора жыхары невялічкага пасёлка Хмелеўка пад Менскам напісалі на сцяне прыпынка важнае для беларусаў у 2020 роке пытанне: "Куды тэлефанаваць калі міліцыя забівае?".

Хутка надпіс зафарбавалі. Але жыхары не здаюцца і зноў пытаюцца ў сусвета.

 


Аштрафавалі 73-рочную Святлану Вяргейчык


73-рочную Святлану Вяргейчык аштрафавалі на 810 рублёў за ўдзел у "Маршы людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі" 19 лістапада. На акцыі Святлана суправаджала сваю сяброўку з інваліднасцю.

Па словах пенсіянеркі, ніякай павагі да яе ўзросту сілавікі не мелі.

"Раптам выскоквае шмат АМАПу, хапаюць мяне за куртку, валакуць у бус і кідаюць на падлогу. Мне стала дрэнна, а яны ўвесь час здымалі гэта на відэа. Калі б не мая сяброўка, якая мяне выратавала ад удушша уласным жа капюшонам ад курткі, які зацягнуў на мне АМАПавец, дык я б і не даехала ўжо нікуды!"

 

 

У журналісткі Алёны Чарняўскай прайшоў вобшук


Дома ў журналісткі Алёны Чарняўскай, якая 13 жніўня ў знак пратэсту сышла з беларускага тэлебачання, прайшоў вобшук.

— Аператыўнікі з'ехалі ні з чым. Выбачаліся. Вельмі... Мяне нікуда не забралі, — распавяла пасля яго дзяўчына.

Пасля звальнення Алёна, як і шмат хто з былых супрацоўнікаў дзяржТБ, хадзіла на пратэстныя маршы. 1 лістапада яе затрымалі. Гэта быў той марш, пасля якога 231 пратэстоўцу — у тым ліку і яе — зрабілі падазраванымі па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках. А цяпер вось вобшук.


"Эўрарадыё", 4 сьнежня 2020 р.

 


"Не магу абыякава глядзець на бязмежжа"


Да агульнанацыянальнай стачкі далучыліся работнік ААТ "Полацк-Шкловалакно" Людміла Каляда і юрысконсульт ААТ "Нафтан" Аляксандр Капшуль.

Дарэчы на "Нафтане" 3 снежня звольнілі актывістку і лідарку страйкаму, начальніцу аддзела рэалізацыі нафтапрадуктаў Вольгу Брыцікаву, якая адпрацавала на прадпрыемстве 16 рокаў.

 


Да стачкі далучыліся

 

Да агульнанацыянальнай стачкі далучыўся вядомы спартовец, кікбаксёр Сяргей Скіба. Ён 17 рокаў працуе на "Нафтане".

— Я супраць бязмежжа. Жыве Беларусь, — сказаў Сяргей Скіба ў сваім звароце.

Да стачкі далучыўся інжынер-канструктар кіравання аўтаматызацыі "Беларуськалія" — Ляхаў Аляксандр Аляксандравіч.

 

"Месца для лайна ззаду!"


Тэлеграм-канал "МДЛУ за Свабоду" падзяліўся падрабязнасцямі затрымання 18-рочнай студэнткі Марыі Гібкай. Карнік ударыў дзяўчыну дубінкай па галаве, тая страціла прытомнасць. Марыя выйшла з СІЗА Баранавічаў з чэрапна-мазгавой трамай пасля 10 содняў.

Так дзяўчына апісвае затрыманне 22 лістапада:

— Мабыць, калі я ўжо была на зямлі, ён падумаў, што я прыкідваюся, і біў, пакуль я была ў непрытомнасці, таму што левае сцягно потым было сіняе. Калі апрытомнела, не магла нармальна ўстаць, і ён падымаў мяне за шалік. Гэта значыць, па сутнасці, душыў. Я ўстала. Ён павёў мяне ў бус. Я села на першае сядзенне. Ён пачаў крычаць: "Месца для лайна ззаду!". Паездку памятаю дрэнна.

 


Ёсць тут хадуны, якія за 20-30 рублёў маці і бацьку гатовы прадаць


Адзін з дзяржканалаў сабраў аб'ектыўныя (вядома) меркаванні жыхароў Гомельшчыны пра падзеі ў краіне. Праўладныя медыі любяць выбіраць правільных (вядома) каментатараў. Адзін з іх кажа:

— Людзі, якія працуюць, ім не трэба гэтыя дэманстрацыі! Яны спяшаюцца на працу, яны ідуць у садок забіраць малую, яны глядзяць, каб у школу пайшоў дзіцятка і са школы прыйшоў — вось чым мы сёння займаемся. А гэтыя людзі, якія сёння не хочуць, ідуць на таннасць! Ім далі 20-30 рублёў — і яны гатовыя і маці, і бацьку прадаць! Але яны не ведаюць, што заўтра іх чакае. Яны проста не разумеюць. Яны не ведаюць, што робяць сёння гэтыя людзі, якія сёння ходзяць па вуліцах.


Ёсць тут хадуны, якія за 20-30 рублёў маці і бацьку гатовы прадаць?

 

4 рока за знятую анучу


У Менску 19-рочнага юнака прысудзілі да 4 рокаў турмы ва ўмовах узмоцненага рэжыму за тое, што зняў дзяржаўную анучу (сцяг) з аўтавакзалу "Цэнтральны".

 

"Вещи по схеме бчб"


Улады складаюць спісы кватэраў, дзе ў вокнах нацыянальныя сцягі?

 

Затрыманы за пост у Тэлеграме


Затрыманы жыхар Рэчыцы, які ў чаце абразіў супрацоўніка АМАПа.

30-рочны мужчына ўбачыўшы ў Тэлеграм-канале "Каратели Беларуси" калаж з некалькіх здымкаў з выявай супрацоўніка АМАПа вырашыў апублікаваць уласныя крытычныя выказванні ў стужцы пад пастом, з-за чаго быў затрыманы. Сваю віну ён прызнаў.

Пра меру пакарання пакуль нічога не вядома.

 


"Далі 13 содняў за тое, што шпацыраваў і еў арэхі"


Падаецца жартам, а насамрэч — рэаліі Беларусі. Чытачка распавяла, як яе з мужам і двума сябрамі затрымлівалі 12 амапаўцаў. Кампанія гуляла ў сваім раёне, па Лагойскім тракце 29 лістапада.

— Мы спакойна ішлі. Марш у той дзень быў, але вакол нас не было натоўпу, у нас не было сімволікі. Ёсць відэа з камеры назірання, якое паказвалі на паседжанні, як мы ідзем, усміхаемся і лускаем грэцкія арэхі, а да нас падбягаюць сілавікі, хапаюць хлопцаў у аўтазак, а мяне з сяброўкай штурхаюць ўбок.

Ананімны сведка пазней адмовіўся ад сведчанняў, што нас затрымліваў, але ў пастанове суддзі напісана: "відэа пацвярджае актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве з незарэгістраванай сімволікай".

Антаніна і Аляксандр два тыдні таму пабраліся шлюбам. Мужчыну забралі адседжваць адміністрацыйны арышт у Баранавічы.

 


"Калі не адклічу подпіс, магу апынуцца па-за зборнай"


Барцу Мікалаю Стадубу, якога адабралі на Гульні ў Токіа, паменшылі стыпендыю ў 10 разоў і пагражаюць звольніць са зборнай, бо ён супраць гвалту і за сумленныя выбары.

Пасля выбараў Мікалай падпісаў адкрыты ліст спартоўцаў супраць гвалту і праз нейкі час трапіў пад рэпрэсіі. Спартоўцу скарацілі прэзідэнцкую стыпендыю і пагражаюць звальненнем са зборнай. Аднак змагар сваю грамадзянскую пазіцыю мяняць намеру не мае.

— Скажам так, усё было ў выглядзе саветаў і рэкамендацый, без лішняга прэса і ў даволі спакойным тоне. Проста казалі, што мая пазіцыя можа паўплываць на далейшую кар'еру. І калі не адклічу подпіс, магу апынуцца па-за зборнай, — распавядае Мікалай.

 

За майку на гаўбцы ў магілёўца канфіскавалі ноутбукі


Магілёвец Іван Яршоў вывесіў бялізну, а менавіта майкі белага і чырвонага колеру. Як кажа Іван, так супала, што чырвоная апынулася сярод двух белых. На гэта яго суседка — пажылая жанчына — выклікала супрацоўнікаў міліцыі.

Да Івана прыйшлі ўчастковы і прадстаўнік Ленінскага РАУС, зладзілі агляд памяшкання і канфіскавалі два ноўтбукі. Майкі, дарэчы, супрацоўнікі міліцыі не канфіскавалі.

7 снежня Яршова выклікаюць "на размову" ў РАУС.

 


У былой вядучай СТБ ідзе ператрус


У доме Алёны Чарняўскай, былой карэспандэнткі і вядучай СТБ, а цяпер падазронай па арт. 342 КК РБ зараз ідзе ператрус.

Алёна, як і многія іншыя супрацоўнікі тэлеканала СТБ, звольнілася на знак пратэсту, а 1 лістапада яна была затрыманая на нядзельным маршы і стала адной з 231 падазраваных у крымінальнай справе.

 


Да чаго прывядуць масавыя звальненні?


Ад недахопу ратаўнікоў на пажары ўжо адпраўляюць адну машыну замест дзвюх, а новыя пажарныя часткі адкрываюць неўкамплектаванымі.

— Наколькі мне вядома, на лета 2020 року ў Менску не хапала 100 пажарных і кіроўцаў. Замяніць нашага супрацоўніка складана: складана ўзяць чалавека з вуліцы і паставіць на нашае месца. Для гэтага трэба прайсці навучанне, і як мінімум рок чалавек не зможа займацца гэтай працай, бо папросту не атрымае неабходных допускаў, — распавядае былы ратаўнік Ілля Маржэўскі ў ток-шоу "Кожны з нас". І гэта — далёка не адзіная праблема.

 


У Пружаны, дзе ўвечары людзі збіраюцца на прыпынку, прыехаў аўтазак


Учора міліцыя затрымала і забрала ў пастарунак некалькіх людзей, якія сабраліся каб паразмаўляць.  Правяралі пашпарты. Таксама папярэдзілі, што нельга збірацца адным і тым жа людзям разам. Сёння на плошчы непадалёк ад месцу збора зноў дзяжурыў аўтазак.

Побач з прыпынкам ставяць навагоднюю ялінку. Цікава, ці не забароняць карагод?

 

Затрыманыя аператар і журналістка


Знікла сувязь з аператарам-фрылансерам Іванам Куракевічам і журналісткай "Белсату" Кацярынай Ткачэнка. Дзве гадзіны таму Кацярына мусіла прыехаць дадому. Іван патэлефанаваў жонцы і паведаміў, што яны знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС. Апісваюць тэхніку. Спадзяемся, што іх неўзабаве адпусцяць.

Кацярыну Ткачэнка адпусцілі з Маскоўскага РУУС.

Кацярына распавяла акалічнасці затрымання.

— Мы выходзілі на вуліцу пасля здымкаў. Падышлі да машыны. Побач спыніўся сіні бусік. Я яшчэ сказала ўслых "Як я не люблю сінія бусікі". Адтуль выбеглі каля 7 амапаўцаў. Затрымлівалі не жорстка. У РУУСе склалі традыцыйны пратакол па 22.9 КаАп ("праца без акрэдытацыі").

Паводле апошняй інфармацыі Івана Куракевіча таксама адпусцілі з РУУСа.

 

 

У журналісткі Алёны Чарняўскай прайшоў вобшук


Дома ў журналісткі Алёны Чарняўскай, якая 13 жніўня ў знак пратэсту сышла з беларускага тэлебачання, прайшоў вобшук.

— Аператыўнікі з'ехалі ні з чым. Выбачаліся. Вельмі... Мяне нікуда не забралі, — распавяла пасля яго дзяўчына.

Пасля звальнення Алёна, як і шмат хто з былых супрацоўнікаў дзяржТБ, хадзіла на пратэстныя маршы. 1 лістапада яе затрымалі. Гэта быў той марш, пасля якога 231 пратэстоўцу — у тым ліку і яе — зрабілі падазраванымі па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках. А цяпер вось вобшук.

 

 

O'Petit абвесціла, што мусіць зачыніцца на невядомы тэрмін

 

Кавярня на праспекце Пераможцаў, 3, не працавала 26 кастрычніка. Пасля гэтага ў установу з праверкамі прыйшла санстанцыя, пасля чаго кавярня часова зачынілася. Затым прыйшлі з МНС. 12 лістапад кавярня была аштрафаваная на больш чым шэсць тысяч рублёў.


"Белсат", 4 сьнежня 2020 р.

 


Праваабаронцу Бяляцкага і "Вясну" ўзнагародзілі

"альтэрнатыўнай Нобэлеўскай прэміі"


Праваабарончы цэнтар "Вясна" і яго старшыня Алесь Бяляцкі сталі першымі беларускімі ляўрэатамі прэстыжнай міжнароднай узнагароды Right Livelihood Award — за вялікую ролю ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. На цырымоніі ўзнагароджаньня Бяляцкі заклікаў міжнародную супольнасьць да падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі, каб краіна "не ператварылася ў ГУЛАГ".

 


На жыхарку Новай Баравой завялі справу за сьцяг у вакне кватэры


Маркетоляга адной з ІТ-кампаній Тацяну будуць судзіць за бел-чырвона-белы сьцяг у вакне кватэры. У пратаколе гаворыцца, што, вывесіўшы сьцяг, Тацяна "наўмысна правяла адзіночны пікет без адпаведнага дазволу Менскага райвыканкаму".

— Нават калі сьцягі зьнікнуць, то будзе нейкі іншы сымбаль салідарнасьці. Таму гэта марная праца, гэта тое ж самае, што змагацца зь ветракамі, — кажа Тацяна.

 


З працы звольнілі ідэоляга Жлобінскіх электрасетак —

на яе ўчастку перамагла Ціханоўская


Бяз працы застаўся і муж Натальлі Чавускінай — начальнік аддзелу сацыяльнага разьвіцьця электрасетак. Афіцыйная прычына звальненьня — грубае парушэньне працоўных абавязкаў. Самі Чавускіны перакананыя, што прычына ў іх актыўнай грамадзянскай пазыцыі. Натальля была старшынёй, а Дзьмітры — сябрам камісіі на ўчастку, дзе перамагла Ціханоўская. За ўдзел у маршы Дзьмітрый адседзеў 15, а Натальля — 10 сутак у жлобінскім ІЧУ.


"Радыё Свабода", 4 сьнежня 2020 р.

 


К стачке присоединилсь


Сегодня к Общенациональной стачке присоединился мастер СГЭ Солигорского водоканала Крыж Сергей Иванович.

"Требую прекратить преследование работников с активной гражданской позицией!"

Оператор технологических установок ОАО "Нафтан" Кунцевич Олег, стаж работы на предприятии 17 лет — присоединился к национальной стачке!

 


Больш адвагі, выходзьце са сваіх дамоў


Ксёндз Вячаслаў Барок пракаментаваў працэс над ім і сітуацыю ў Беларусі.

— Хрыстос казаў: "Мяне перасьледавалі, і вас перасьледаваць будуць". Мы, хрысьціяне, каталікі, ня можам баяцца перасьледу за праўду і веру ў Бога. Калі мы пакланяемся крыжу Хрыста ўкрыжаванага і ўваскрэслага, то мы не павінны баяцца прыняць гэты крыж на сябе.

Час перасьледу вернікаў — бласлаўлёны час. Гэта час ачышчэньня касьцёла. Дзякуючы гэтай крызіснай сытуацыі мы сёньня бачым, хто ёсьць хто ў хрысьціянскіх супольнасьцях.

 

Полумеры дают полурезультат


Мы на пороге победы. Осталось сделать последнее усилие.

"Я почитал, что есть кто-то, кто против отключения Беларуси от системы SWIFT, и возмущён до глубины души, — пишет наш читатель. — Меня умиляют все эти мягкие наши потуги. Мол, победить, конечно, надо, но дороги перекрывать ни-ни. На работу опоздаем. Хотелось бы свергнуть диктатуру, но бастовать нельзя, а то как это так. Здорово бы было убрать хунту, но SWIFT не отключайте, как бы чего не вышло.

По моему мнению, полумеры дают полурезультат. А то и не дают вовсе.

Пора решать, чего мы на самом деле хотим и на что ради этого готовы.

Мы на пороге победы. Осталось сделать последнее усилие".

 


Отбраковываются только бредовые имена, аля "Ябатька Лука Тараканович"


Интересный эксперимент провёл наш читатель, он решил добавить вымышленного спортсмена в подписавшихся заябацьку:

"Вот так создаются "подписанты-спортсмены". Любой желающий может разместить там любого созданного персонажа с более-менее правдоподобной информацией. Это не проверяется. Отбраковываются только бредовые имена, аля "Ябатька Лука Тараканович". Поэтому данное письмо подписантов-спортсменов один сплошной бред, любой может создать в нем запись как вымышленного человека, так и за реального спортсмена без его ведома. Поэтому так много сообщений от настоящих спортсменов, что они ничего не подписывали. Даже в столь простом деле чиновники не смогли обойтись без вранья, подтасовки, фейков".


Telegram-канал "Баста", 4 сьнежня 2020 р.

 


Дыялог паміж студэнтам і Качанавай


— Если репрессировать журналистов и задерживать их, то кто будет освещать всё, что происходит?

— А зачем это освещать?

 


Крымінальная справа за зрыванне ч-з анучы


Яшчэ адна крымінальная справа за зрыванне чырвона-зялёнага сцяга (анучы), гэтым разам у Салігорску: "Горожанин увидел на фасаде магазина флаг, снял его и бросил на тротуар. Затем ногами потоптался по полотнищу, помахал им над головой и бросил обратно на землю", — паведамляе МУС. Гэта трапіла на камеры відэаназірання, падазраваны арыштаваны.

 


Затрымалі Валерыю Эйсмант


Супрацоўнікі цэнтральнага апарату КДБ затрымалі Валерыю Эйсмант. Былую супрацоўніцу мінскай пракуратуры і дзяўчыну экс-следчага Яўгена Юшкевіча, які сёння выйшаў на волю пад падпіску аб нявыездзе.

 

Валерыю Эйсмант выпусцілі. Пра гэта напісаў яе сябар, экс-следчы Яўген Юшкевіч.

 

"Наша Ніва", 4 сьнежня 2020 р.

 

Пра перавагі мірнага пратэсту


Самая масавая ў гісторыі Беларусі акцыя пратэсту адбылася 16 жніўня 2020 року — праз тыдзень пасля абвяшчэння вынікаў так званых прэзідэнцкіх "выбараў". Адначасова ў Менску і ва ўсіх астатніх местах, мястжчках і нават вёсках на вуліцы выйшлі сотні тысяч, калі не мільён грамадзянаў. Пратэстоўцы трымалі ў руках крэатыўныя плакаты, бел-чырвона-белыя сцягі і дзяржаўныя анучы. Кабеты выйшлі на акцыю ў прыгожых сукенках і з кветкамі ў руках. Нягледзячы на рэкордную колькасць людзей на вуліцах, не фіксаваліся ніякія акты вандалізму, не было выпадкаў нападу на адміністрацыйныя будынкі, не біліся шыбы ў крамах, не падпальваліся прыватныя аўтамабілі.

Словам, пратэст беларусаў быў вельмі арганізаваным, дысцыплінаваным і мірным. Ілюстрацыяй высокай культуры пратэстоўцаў сталіся растыражаваныя па ўсім свеце фотаздымкі грамадзянаў, якія здымалі абутак перад тым, як устаць з нагамі на вулічныя лавы. Незвычайны ўсплёск грамадскай актыўнасці, пік якой прыпаў менавіта на 16 жніўня, абумоўлены некалькімі прычынамі. Па-першае, надзвычайнай палітызацыяй усяго беларускага грамадства, выкліканай стомленасцю ад стылю кіравання Аляксандра Лукашкі і памылковай рэакцыяй улады на пандэмію каронавіруснай інфекцыі. Па-другое, перакананасцю грамадзянаў у тым, што рэальныя вынікі выбараў зусім не адпавядаюць лічбам, агучаным ЦВК. Па-трэцяе, удалай кампаніяй альтэрнатыўных кандыдатаў, якія ў сваёй рыторыцы намацалі аргументы, якія здольныя мабілізаваць шырокія масы.

Але самае галоўнае: беларусы жахнуліся метадам задушэння мірных пратэстаў, на якія пайшлі карнікі. Нематываваная жорсткасць, непрапарцыйны гвалт і садызм абурылі апалітычных людзей, якія ўпершыню ў жыцці выйшлі на вуліцы местаў, каб выказаць нязгоду з дзеяннямі ўладаў. Можна сказаць, улада дапусціла ракавую памылку, калі быў дадзены загад на тое, каб адбіць у беларусаў раз і назаўжды жаданне выходзіць на акцыі пратэсту. У адносна невялікай Беларусі не знайсці ніводнай сям’і, у якой калі не сваякі, то знаёмыя не пацярпелі бы ад гвалту ўладаахоўнікаў. Адметна, што рэкордныя мітынгі дэмаралізавалі вертыкаль і карнікоў, якія проста на некалькі дзён зніклі з публічнай прасторы. А байцы АМАП увогуле з’явіліся на вуліцах местаў толькі праз месяц, калі трошкі суцішыліся эмоцыі. Дзясяткі тысяч прыхільнікаў пераменаў у абласных местах і сама меней 300 тысяч менчукоў у сталіцы — пра такую колькасць мітынгоўцаў маглі толькі марыць дэмакратычныя палітыкі 1990-х. Аднак выхад грандыёзнай грамады на мітынгі па ўсёй краіне зусім не абрынуў увадначассе аўтарытарны рэжым. Насуперак наіўным меркаванням, распаўсюджаным у ранейшыя часы, дэмакратычная рэвалюцыя ў Беларусі зацягнулася на некалькі месяцаў.

Некаторыя гарачыя галовы раз-пораз агучваюць думку, што, маўляў, рэвалюцыя ў Беларусі прайграла ў той момант, калі грамадзяне зрабілі стаўку на мірныя пратэсты і не скарысталіся колькаснай перавагай менавіта 16 чысла. Сапраўды такую колькасць людзей, каб яны былі настроеныя агрэсіўна, не спынілі б вартыя жалю тысячы байцоў АМАП. Ды й танкі былі б супраць такой грамады нямоглыя. Аднак перспектывы дэмакратызацыі Беларусі былі б ад такога падыходу туманныя. Ды і не адбылося б столькі падзей у наступныя месяцы, якія, з аднаго боку, аб’ядналі беларусаў, а з іншага — поўнасцю дэлегітымізавалі ўладу. Месяцы драматычнага супрацьстаяння грамадзянаў з рэпрэсіўнай машынай — гэта ўнёсак у незваротнасць будучых пераменаў. Больш за тое, улада нарабіла за апошнія тыдні столькі памылак, што ў яе прыхільнікаў не засталося нават гіпатэтычнай магчымасці рэканструяваць рэжым у будучыні.


Мікола Бянько


"Беларускае Радыё Рацыя", 4 сьнежня 2020 р.

 

 

У Гомелі дзяўчыну затрымалі за бела-чырвоны парасон і зламалі яго.
Бацькі паскардзіліся ва УУС. І атрымалі адказ


У канцы кастрычніка гамяльчанку затрымаў АМАП за бела-чырвоны парасон. Дзяўчыне тады не было 18, бацькі напісалі ліст ва УУС і папрасілі разабрацца ў сітуацыі. На днях сям'я атрымала адказ і распавяла падрабязнасці "Сильным Новостям".

Гамяльчанка Анастасія вучыцца ў адным з каледжаў. Кастрычніцкім вечарам дзяўчына ішла дадому па праспекце Леніна з бела-чырвоным парасонам. Яе раптам зацягнулі ў аўтазак, зламалі парасон, а супрацоўнікі АМАПу пагражалі і размаўлялі мацюкамі. Па словах Анастасіі, невядомы мужчына паклаў ёй пакет у кішэню, загадаў не чапаць і пагражаў, што "за гэта" яна можа "сесці". Пасля гутаркі ў РАУС Насцю адпусцілі з пратаколам апытання, там было напісана, што яна ні ў чым не ўдзельнічала. Пазней прыйшоў ліст: адміністрацыйную справу не заводзілі.


"Выдача дазволаў на парасоны не адносіцца да кампетэнцыі
органаў унутраных спраў"


29 кастрычніка мама дзяўчыны напісала ліст на імя начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама. У ім распавяла пра выпадак з невядомым і пакетам, папрасіла прыцягнуць вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці за "наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці" — зламаны парасон, а таксама правесці гутарку з супрацоўнікамі АМАПа, што недапушчальна лаяцца матам, пагражаць непаўналетнім і псіхалагічна ціснуць на іх.

Праз месяц прыйшоў адказ з УУС. У ім пазначана: падчас праверкі інфармацыя, што супрацоўнікі АМАПу зламалі парасон і груба паводзілі сябе з непаўналетняй, не пацвердзілася. А "выдача дазволаў на прадметы не абмежаваныя ў абароце, у тым ліку парасоны, не адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў".

— Абскардзіць гэты адказ мы не будзем. Нас задаволіла тое, што міліцыя прызнала сваю некампетэнтнасць ў выбары колеру парасонаў, — кажа Анастасія. — Праўда, не разумею, да чаго тут пра парадак правядзення масавых мерапрыемстваў. Мы прыклалі і ліст з Цэнтральнага РАУС, дзе пазначана, што я ні ў чым не ўдзельнічала.


"Маме тэлефанавала мая куратарка і казала быць асцярожней:
студэнты — самая неабароненая частка насельніцтва"


Хоць прэтэнзій у міліцыі да Насці няма і на каледж, наколькі ёй вядома, не прыходзілі ніякія паперы, з'явілася павышаная ўвага ад сацыяльнага педагога.

— Выклікае мяне падчас вучобы на незразумелыя гутаркі, патрабуе не браць з сабой тэлефон. Размовы аб маёй грамадзянскай пазіцыі ўжо насцярожваюць. Сказалі, перажываюць, што я тут вучуся — не за мяне хвалююцца, а за каледж, вядома. Прагучала цікавая фраза: "Ну, я за табой сачу". Потым сацпед рэзка пачала апраўдвацца, што ў добрым сэнсе.

Яшчэ калі я апублікавала першы ліст у сваім інстаграме, тэлефанавала маме куратар і казала, што я вельмі актыўная ў сацыяльных сетках, трэба быць асцярожней: студэнты — самая неабароненая частка насельніцтва. [Намёк, што] могуць адлічыць. На што мама адказала, што гэта не самае страшнае — студэнтаў могуць карміць і апранаць бацькі, а навучальных устаноў у краіне шмат.

Сама Насця за вучобу хвалюецца, але, кажа, "не занадта". Больш трывожыць іншае пытанне:

— Я магу паступіць у іншае месца ў наступным роке. Але вельмі небяспечна адчуваю сябе ў каледжы, бо з-за майго меркавання да мяне ставяцца інакш, чым да іншых навучэнцам, і гэта відаць.


"Сильные Новости" (пераклад — "Новы час"), 4 сьнежня 2020 р.

 

 

"Личная недисциплинированность и безответственность"

 

Ник ещё немного покопался в секретной записке Совбеза. Интересные данные о правонарушениях в так называемых "правоохранительных" органах за первое полугодие 2020 года.

 

ДТП на личном и служебном транспорте:

 

231 (200 — было в первом полугодии 2019 года) — по вине сотрудников органов внутренних дел, также гражданского персонала МВД:

 

32 (44) — в Вооружённых силах;

33 (34) — в КГБ;

21 (31) — в Следственном комитете;

7 (17) — Госпогранкомитет;

7 (8) — Таможенный комитет;

4 (4) — ГАИ;

4 (8) — МЧС;

4 (5) — ДФР.

 

Основными причинами ДТП являются "слабое знание отдельными водителями ПДД", а также "личная недисциплинированность и безответственность".

 

Кроме того, выявлены случаи управления транспортными средствами в состоянии алкогольного опьянения. 34 случая — в МВД, 32 — в ВС, 6 — в Госпорганкомитете, 4 — в МЧС, по 1 — в КГБ, Следственном комитете, ДФР и ГТК.

 

Также случаи пьянства фиксируются и на рабочих местах. В ВС – 39 военнослужащих и 4 гражданских лица, в МВД — 4 и 10. К административной ответственности привлечено 15 военнослужащих ВС, 6 аттестованных и 10 гражданских работников МВД, 2 и 2 — работника МЧС.

 

Ну и завершаем нашу "Зону Х" сведениями про уголовные дела, которые с недавних пор на представителей правоохранителей перестали заводить. Всего заведено 121 уголовное дело (было — 217): 46 (110) — в МВД, 46 (84) — в ВС, 11 (4) — в огранах пограничной службы, 9 (7) — в СК, 3 (0) — в прокуратуре, 2 (5) в МЧС.

 

А вот с "наркоманами", что-то не сходится... Если на улицах они без конца сопровождают "проституток", то почему статистика по этой части идёт уверенно вниз?

 

Telegram-канал "Ник и Майк", 4 сьнежня 2020 р.

 

 

Праз палітычныя погляды настаўніца назвала вучня "вырадкам" і ўдарыла яго

 

Канфлікт у школе паміж вучнем, яго бацькамі і настаўніцай распачаўся падчас інфармацыйных гадзінаў. Настаўніца сказала пяцікласнікам, што "людзі, якія кажуць "Жыве Беларусь!", — гэта фашысты. Маці вучня напісала ў чаце класа паведамленне, у якім папрасіла педагога не праводзіць ідэалагічную працу ў школе.

 

Канфлікт разгарэўся, калі вучням прынеслі на подпіс новыя Правілы ўнутранага распарадку гімназіі. Настаўніца выхапіла лісток, пад якім вучань напісаў, што не згодны, назвала дзіця "вырадкам", ударыла рукой па галаве і дадала: "А тваім меркаваннем ніхто не цікавіўся".

 

Маці вучня напісала заяву ў міліцыю.

 

 

Студэнты Гарадзенскага ўніверсітэту заступіліся

за выкладчыка Валянціна Аскірку

 

Больш за 270 студэнтаў і выпускнікоў інжынерна-фізічных спецыяльнасцяў ГрДУ паставілі свае подпісы ў абарону Валяніціна Аскірка. Акрамя гэтага падпісаны патрабуюць агучыць Валянціну Фёдаравічу Аскірка падзяку за шматгадовую і добрасумленную працу, паколькі ён заслужыў павагу і ўдзячнасць студэнтаў і выпускнікоў.

 

Раней кіраўніцтва гарадзенскага ўніверсітэту не працягнула кантракт з старэйшым выкладчыкам кафедры агульнай фізікі Валянцінам Аскіркам. З 3 снежня ён застаўся без працы.

 

 

Лукашысты тапталі бел-чырвона-белы сцяг у "Трасцянцы"

 

Прыхільнікі Лукашкі тапталі бел-чырвона-белы сцяг у мемарыяльным комплексе "Трасцянец" і фатаграфаваліся з афіцыйным сцягам.

 

Без каментароў…

 

 

Вакханалія ў Купалаўскім тэатры

 

У Купалаўскім тэатры цяпер гучыць "высокая" музыка. Гэта экс-КВЗшнікі з Баранавічаў, якія ў песнях высмейваюць пратэсты і забастоўкі.

 

 

Яшчэ адзін!

 

Да агульнанацыянальнай стачкі ў Салігорску далучыўся кіроўца мясцовага аўтобуснага Канстантын Дзяцееў.

 

 

Пагулялі ў "Бяссонніцу"

 

У Наваполацку людзі сабраліся, каб пагуляць у "Бяссонніцу". Ейная сутнасць у рашэнні задачаў у розных частках места.

 

Але на месца збору прыехалі міліцыянты і забралі гульцоў (каля 30 чалавек) у ГУУС. Інцыдэнт адбыўся а 19-ай гадзіны.

 

 

Аб'ядноўваюцца ўжо не двары, а раёны

 

— Цяпер аб'ядноўваюцца ўжо не двары, а раёны або нават цэлае места — усё перайшло на новы ўзровень.

 

Распавядаем, як цяпер жывуць менскія "пратэстныя" двары.

 

Калі вы думалі, што там усё згасла і людзі разышліся па дамах — то вы моцна памыляецеся.

 

Цяпер жыхары двароў — сапраўдныя партызаны.

 

— Цяпер абурэнне заснаванае не проста на тым, што "гэта нашае места", але і на тым, што гэта наш дом. Напэўна, таму на апошніх маршах людзі пачалі даваць адпор карнікам, — кажуць яны.

 

"Белсат", 5 сьнежня 2020 р.

 

 

Вайна сімволік

 

Улады пасьлядоўна зачышчаюць беларускую палітычную прастору ад бел-чырвона-белай сімволікі. За вывешваньне нацыянальнага сьцяга на балконе ці нават бялізны адпаведных колераў адносна гаспадароў кватэр заводзяць адміністрацыйныя справы. Разбураюць канструкцыі ў дварах дамоў, якія выкарыстоўваюцца для вывешваньня бел-чырвона-белых сьцягоў. Рыхтуюцца на заканадаўчым ўзроўні забараніць нацыянальныя сьцяг і герб як нацысцкія сімвалы. Дзяржаўная "Народная газета" зьмяніла дэвіз "Жыве Беларусь!", пад якім выходзіла 30 рокаў, на слоган "Жыві і квітней, Беларусь!".

 

Адначасова на дзяржаўных установах вывешваюцца афіцыйныя сьцягі. Дасюль яны зьяўляліся толькі падчас дзяржаўных сьвятаў. Цяпер вісяць увесь час. Спрабавалі нават на аўтазаках яго вывешваць, потым схамянуліся, зразумеўшы, што робяць глупства.

 

Вайна сьцягоў — гэта яшчэ адзін цікавы фэнамэн беларускай рэвалюцыі. Але ўжо цяпер лёгка можна даць прагноз, які сьцяг у недалёкім будучым стане дзяржаўнысм сьцягам Беларусі.

 

 

Блеск и нищета беларусского здравоохранения

 

Пока лукашисткая хунта лечится от коронавируса в роскошной президентской больнице в Дроздах, в Жлобине всем городом собирают деньги на машину скорой помощи и устройства кислородных концентратов.

 

Telegram-канал "Баста", 5 сьнежня 2020 р.

 

 

Новыя фарматы пратэстных акцый з'яўляюцца ўвесь час

 

Сёння ў парку Горкага ў Менску прайшла "акцыя нябачных".

 

— Нас збіваюць, даюць суткі і велізарныя штрафы, але мы ўсё роўна ёсць. Мы сталі нябачнымі, але нас усё роўна большасц, — кажуць арганізатары акцыі.

 

 

Жителей Гомеля проверяют на полиграфе на участие

в поджогах "Табакерок" или блокировке железнодорожных путей

 

Некоторых жителей Советского района Гомеля проверяют на полиграфе на участие в различных преступлениях, таких как поджоги киосков "Табакерка" или блокировка железнодорожных путей. БелаПАН известно о трёх подобных случаях за последние два дня.

 

В частности, с вызовом в милицию и проверкой на полиграфе столкнулись супруги Виталий и Анна.

 

— Я вообще не могу понять: почему именно мы? Одна только зацепка может быть, что недавно у нас проверяли документы сотрудники ОМОНа. Мы с компанией поехали вечером на "Партизанскую криничку" (место под Гомелем. — ред.). Оказалось, что там в засаде была милиция — двое в форме и трое в штатском. Мы отъехали немного, и на нас из лесу выбежал ОМОН. Они проверили нас и автомобили. Объяснили, что якобы ищут в лесу "закладчиков" наркотиков. Скорее всего, ждали там, что кто-то приедет фотографироваться с бело-красно-белым флагом, я так считаю, — рассказал Виталий.

 

3 декабря его вызвали в Советский РОВД, чтобы проверить на полиграфе.

 

— Мне объяснили, что это в рамках уголовного дела, но какого именно — не сказали. Вопросы на полиграфе задавали о поджоге "Табакерки", на каких улицах это происходило, о блокировке железнодорожных путей, о том, угрожал ли я когда-нибудь сотрудникам милиции. Также спрашивали почему-то о поджоге электрокабеля, хотя как его и зачем поджигать? — добавил житель Гомеля. В милиции ему не пояснили, почему именно его проверяли.

 

4 декабря в Советский РОВД вызвали жену Виталия Анну. Ее тоже проверили на полиграфе. Задавали аналогичные вопросы.

 

Вызывали в милицию для проверки на полиграфе и знакомую семьи, которая была вечером с ними на "Партизанской криничке".

 

— Такое чувство, что милиционеры пытаются ткнуть пальцем в небо, проверяя всех подряд на полиграфе, — заявил Виталий.

 

"Беларускі Партызан", 5 сьнежня 2020 р.

 

 

Хто ж недаплаціў астатнія 12 млн?

 

Жыхары Гарадзенскай вобласці недаплацілі за "камуналку" 15,2 млн рублёў. Але ў абласной ЖКГ сцвярджаюць, што не аплачвае рахункі толькі 1%.

 

Пры гэтым з 15,2 млн рублёў амаль 3 млн вінныя "серыйныя неплацельшчыкі" — грамадзяне, якія не аплочваюць рахункі рэгулярна і працяглы час. А хто ж недаплаціў астатнія 12 млн?).

 

 

За 4 гадзіны хлопец прабег словы "Беларусь жыве"

 

Сёння ў Менску толькі і размоваў, што пра хлопца, які за 4 гадзіны прабег па Каменнай горцы словы "Беларусь жыве". Глядзіце, як гэта было — на 3D-мадэлі!

 

Ну і... вы ж ужо прыкідваеце, як сёння ўвечары будзеце ва ўсю моц ганяць па сваім раёне?

 

 

Дні гурта "Ляпис Трубецкой" у Горадне

 

У новым гандлёвым цэнтры Triniti людзі 5 снежня неспадзявана праспявалі "Воины света". А праз гадзіну прыйшлі спяваць у яшчэ адзін гандлёвы цэнтр — Old City. І заспявалі там "Грай!".

 

 

Можа цяпер "класічная" палітыкі змогуць аб'яднацца?

 

"Класічная" "старая" беларуская апазіцыя, не вельмі заўважная падчас вулічных пратэстаў, ізноў сабралася разам і спрабуе пра нешта дамовіцца!

 

Мінулым разам — з "праймерыз" перад прэзідэнцкімі выбарамі — атрымалася не вельмі. Можа, хаця б цяпер, у вырашальны момант беларускай гісторыі, палітыкі змогуць аб'яднацца?

 

 

Следчы камітэт запускае канвеер

 

Ціск на недзяржаўныя СМІ працягваецца. Следчы камітэт на наступным тыдні дапытае ўсіх супрацоўнікаў "Нашай Нівы".

 

Так следчыя вырашылі працягнуць расследаванне справы аб "паклёпе" на цяперашняга памочніка Лукашкі па Менску Аляксандра Барсукова, па якой праходзіць галоўрэд "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч.

 

 

"Круглы стол [не] дэмакратычных cіл" адкрыў вакансіі

 

Памятаеце, пару дзён таму "Круглы стол (не) дэмакратычных cіл" Юрыя Васкрасенскага шукаў прэс-сакратара? Цяпер там адкрытыя яшчэ дзве вакансіі: капітайтар і вядучы палітычны аглядальнік.

 

Такім чынам, "Круглы стол" збіраецца пашыраць сваю медыйную прысутнасць. А магчыма і на палітычны відэаблог замахнецца!

 

"Эўрарадыё", 5 сьнежня 2020 р.

 

 

Восхищаемся героями!

 

Вчерашний день порадовал количеством рабочих, присоединившихся к общенациональной стачке!

 

Вот люди, совершившие этот смелый и достойный поступок:

 

Трое работников ОАО "Нафтан". Скиба Сергей, оператор технологических установок, юрисконсульт Александр Капшуль и оператор технологических установок Кунцевич Олег.

 

Двое сотрудников ОАО "Беларуськалия". Привалов Дмитрий, горнорабочий очистного забоя ПГУ-8 3РУ, инженер-конструктор управления автоматизации Ляхов Александр.

 

Также к стачке присоединились мастер СГЭ Солигорского водоканала Крыж Сергей и смелая сотрудница ОАО "Полоцк-Стекловолокно" Каляда Людмила.

 

Восхищаемся героями! Присоединяйтесь к Стачке, приблизим конец режима!

 

 

Забойца Героя Беларусі Бандарэнкі знаходзіцца ў Маскве

 

На Плошчы Пераменаў у Менску адбыўся пераломны момант.

 

Паводле словаў былога амбасадара Украіны ў Беларусі Рамана Бяссмертнага, забойца менчука Рамана Бандарэнкі знаходзіцца ў Маскве, пра што ведаюць беларускія пратэстоўцы.

 

Пра гэта Раман Бяссмертны заявіў у каментары выданню Guildhall.

 

— У Беларусі адбыўся пераломны момант у росце антыкрамлёўскіх настрояў — гэта забойства Рамана Бандарэнкі. Гэта ключавы эпізод, бо забойца знаходзіцца ў масковіі, і беларусы пра гэта ведаюць, і яны разумеюць, што адбылося на самай справе. Таксама, хоць пра гэта маўчаць, беларусы ведаюць, што акрамя карнікоў Беларусі іх збівае і расейскі спецназ, сярод якога некаторыя "адзначыліся" ў 2013 роке ва Украіне — прадстаўнікі крымскага і мікалаеўскага спецназу, — заявіў палітык.

 

Раман Бандарэнка памёр увечары 12 лістапада ў рэанімацыі лякарні хуткай медыцынскай дапамогі ў Менску. У шпіталі ён правёў суткі. Туды яго даставілі з РУУС у несвядомым стане. Яго прааперавалі, але да вечару стан маладога мужчыны пагоршыўся, лекары канстатавалі смерць.

 

Рамана Бандарэнку затрымалі ў двары на Плошчы Пераменаў у Менску. Ён выйшаў разам з суседзямі пагутарыць з людзьмі, якія прыехалі зразаць бел-чырвона-белыя стужачкі. Адзін з прыезджых напаў на яго, збіў з ног, пасля чаго Бандарэнку панеслі ў мікрааўтобус.

 

У забойстве Героя Беларусі падазраюць людзей з найбліжэйшага атачэння Лукашкі — кіраўніка ФХБ Дзмітрыя Баскава і спартоўца-лукашыста Дзмітрый Шакуту.

 

У сеціве з'явіўся запіс іх тэлефоннай размовы, які пацвярджае дачыненне да нападу на "Плошчы Пераменаў" у Менску.

 

 

Нас павінен выйсці на вуліцу мільён

 

Дыялог з дыктатарам немагчымы.

 

Нобелеўская лаўрэатка заявіла, што дыялог з дыктатарам немагчымы.

 

— Я думаю, што пры Лукашке — не, — сказала Святлана Алексіевіч на "Эху Москвы". — Ну якая Канстытуцыя можа быць зробленая пад ягоным кіраўніцтвам? Пасля таго, калі столькі людзей прыніжана, калі столькі скалечана, і краіна ператварылася ў лагер нейкі вайсковы, ну як можна верыць чалавеку, які гэта ўсё зрабіў, што ён будзе рабіць дэмакратычную Канстытуцыю?

 

Вядома ж, не. Я думаю, што вясной, напэўна (можа быць, раней), проста адбудзецца выбух. Цяпер адбываецца назапашванне.

 

Я спадзяюся, што беларусы не будуць ваяваць. Я не хацела б крыві. Але я спадзяюся, што мільён выйдзе на вуліцу. Нас павінен выйсці на вуліцу мільён.

 

"Хартыя'97%", 5 сьнежня 2020 р.

 

 

Суботнія акцыі ў Менску

 

Суботнія акцыі ў Менску набываюць новыя фармат.

 

У Парку Горкага сёньня "пікет невідзімак". На вопратцы  "нябачных мітынгоўцаў" чырвоныя плямы і адна з апошніх прац мастака Ўладзімера Цэсьлера — зорка з нумарам артыкулу 23.34 КаАП, паводле якога судзяць затрыманых падчас акцый.

 

Сёньня жыхары Сухарава выйшлі на марш па сваім мікрараёне, а пасьля маршу футбалісты Сухарава зладзілі таварыскі матч. А на плошчы Незалежнасьці сёньня заўважылі легендарную Ніну Багінскую.

 

 

На допыты выклікаюць супрацоўнікаў "Нашай Нівы"

 

Сьледчы камітэт выклікае на допыты ўсіх супрацоўнікаў "Нашай Нівы". Пра гэта напісаў галоўны рэдактар выданьня Ягор Марціновіч.

 

 

У Пружанах затрымалі 7 чалавек

 

Падчас вечаровай акцыі пратэсту ў Пружанах міліцыянты затрымалі 7 чалавек.

 

"Радыё Свабода", 5 сьнежня 2020 р.

 

 

Ноччу невядомыя зацягнулі хлопца ў бус

 

У ноч на 5 снежня невядомыя людзі зацягнулі хлопца ў бус у Менску каля Плошчы Перамогі. Ён паспеў кінуць дзяўчыне, якая сядзела на прыпынку, заплечнік з пашпартам на імя Аляксандра Паўловіча, кашалёк і камеру GoPro.

 

Цяпер яго сваякі шукаюць гэту дзяўчыну.

 

"Наша Ніва", 5 сьнежня 2020 р.

 

 

Марш волі 6 снежня

 

Менск. На вуліцы Асаналіева заўважаны сінія бусікі з карнікамі.

 

Сэрвіс Downdetector фіксуе збой працы Telegram па ўсёй Беларусі.

 

Нам пішуць: у Менску са Стэлы прыбралі ачапленне. Усе сілы кінулі на раёны.

 

Вадамёты са сцягамі і грузавікі ў дварах.

 

Людзі паволі збіраюцца ў дварах.

 

Метрапалітэн адкрыў усе станцыі метро.

 

Берасце. Людзі сабраліся на развітанне ў двары, дзе жыў Раман Рашэцкі.

 

У Сляпянцы арыштавалі больш за 10 чалавек, калі сабралася калона.

 

Бабруйск. Група да 10 чалавек ужо традыцыйна выходзіць у нядзелі на плошчу.

 

Таксама традыцыйна тут стаіць аўтазак для застрашвання. Цяпер з'явіліся чацвёра ў форме з мегафонам і відэакамерай. Людзі пераходзяць у іншыя месцы плошчы Леніна падалей ад карнікоў.

 

Аграмястэчка Сёмкава гуляе.

 

"Ва Уруччы 3 людзі сабраліся, але ў двары прыйшлі карнікі", — паведамляюць нашыя чытачы.

 

У дварах Жукоўскага АМАП затрымаў каля 10 чалавек. Былі чутны стрэлы і бачны дым.

 

Па вуліцы Куйбышава ў Менску ідзе калона некалькіх дзясяткаў пратэстоўцаў.

 

Пад крыкі "Пазор!" карнікі "гуляюць" у Лебядзіным.

 

Горадня, журналістка БелаПАН Марыся Харэвіч затрыманая, знаходзіцца ў Ленінскім РАУСе.

 

Фотакор БелаПАН Сяргей Людкевіч таксама затрыманы.

 

У Сухарава-3 быў разгон і хапун каля 10-й паліклінікі.

 

У Гомлі праходзіць акцыя салідарнасці з закрытай "Хлебнай майстэрняй". Сёння пякарня адкрылася, пакуль толькі на адзін дзень, і людзі адразу ж сталі ў чаргу, каб падтрымаць яе.

 

Менш чым за паўдня мінакі раскупілі трохдзённы асартымент. Да другой гадзіны абяцаюць падвезці яшчэ круасанаў.

 

Берасце. На пахаванні Рамана Рашэцкага быў затрыманы актывіст Віталь Казак, ён вёў развітальную цырымонію ў двары.

 

У Менску побач з Маскоўскім рынкам на Паўднёвым Захадзе сабралося каля 10 чалавек. Пад'ехаў бус з карнікамі — людзі разбегліся. Карнікі спрабавалі дагнаць, але не атрымалася.

 

Карнікі затрымліваюць людзей у раёне метро "Кавальская Слабада" у Менску.

 

Да калоны ў Сокале далучыўся... Дзед Мароз! Бела-чырвона-белы.

 

У двары Рамана Бандарэнкі людзі скандуюць: "Не забудем, не простим!".

 

Менская Малінаўка гуляе.

 

У Скідзельскім рынку ў Горадні, дзе сёння павінна была быць акцыя, шмат карнікаў.

 

Затрыманні ў менскім Сухараве. На відэа бачна, як ціхары цягнуць хлопца.

 

Жыхары ваколіц ст.м. "Спартыўная" выйшлі пагуляць.

 

Якая прыгожая калона шпацыравала сёння па менскіх Калодзішчах!

 

Вялікая калона выходзіць з "Маяка Менску".

 

Сухарава, Менск. Карнікі шукаюць людзей у дварах і не толькі. На відэа: бягуць па кагосьці праз стадыён.

 

АМАП бяжыць па бульвары Шаўчэнкі, Менск.

 

На бульвары Шаўчэнкі стаіць вадамёт. У Кіеўскім скверы два аўтазакі і два аўтобусы з карнікамі. Пратэстоўцаў няма.

 

У раёне вуліцы Асаналіева цяпер адбываюцца затрыманні.

 

Затрыманні каля ГЦ "Рыга" (Менск).

 

Менск, вуліца Бурдзейнага. Натоўп карнікоў вядзе аднаго затрыманага.

 

"Шарыкі" змаглі сабрацца ў вялікую калону.

 

Менск. Калона спецтэхнікі едзе па вул. Прытыцкага.

 

16 асобаў у спісах затрыманых "Вясны".

 

Чытачы пішуць, што ў адным з менскіх двароў мужчыны, што назвалі сябе дружыннікамі, затрымалі хлопца з нацыянальным сцягам. На відэа трапіў момант іхнай размовы.

 

У Віцебску пачаў працаваць інтэрнэт. Да гэтага не было ні мабільнага, ні стацыянарнага.

 

Якая ганьба! Карнікі зладзілі аблаву на адной з дзіцячых пляцовак ва Уруччы, калі там былі дзеці.

 

У Менску калона каля 500 чалавек у Курасоўшчыне рухалася ў бок цэнтру. Калону разагналі карнікі.

 

Частка людзей зноў сабраліся ў калону і рушылі ў боку Лошыцы. Другая частка людзей збіраецца ў дварах.

 

Падобная сітуацыя ў парку на вул. Жудро (Менск). Карнікі заехалі у парк, дзе гулялі людзі з дзецьмі, і пачалі затрымліваць хлопцаў. Бацькі пачалі крычаць на карнікоў за тое, што дзеці гэта бачаць.

 

А вось як выглядаюць галоўныя вуліцы Віцебску і пляцоўкі каля вялікіх крамаў ды гандлёвых цэнтраў. Яны кантралююцца міліцыяй. Паўсюль патрулі. Пратэстоўцы пакуль не сабраліся.

 

Затрыманы музыка і паэт Уладзь Лянкевіч.

 

На вуліцы Прытыцкага ў Каменнай Горцы людзі выходзяць з кветкамі да дарогі.

 

Ніна Багінская затрыманая!

 

Як піша Telegram-канал Антона Матолькі, Ніну затрымалі каля Акадэміі МУС "тры чорныя, разам са сцягам пасадзілі ў срэбраную грамадзянскую Geely".

 

Ніна Багінская зараз знаходзіцца ў Савецкім РУУСе.

 

"Стаялі 10-15 хвілінаў, цяпер з’ехалі. Ніна, падаецца, з аўтамабіля не выходзіла. Значыць, павезлі ў РУУС або яшчэ куды", — пішуць відавочцы.

 

"Верым! Можам! Пераможам!". Вось з такім настроем людзі выходзяць на сённяшні шпацыр.

 

Перабоі з інтэрнэтам працягваюцца.

 

У Менску, Горадні, Віцебску і Берасці паведамляюць пра праблемы з мабільным і стацыянарным інтэрнетам. Не працуе нават праз VPN.

 

"Вясна" паведамляе пра 40 затрыманых. Валанцёры каналу @spiski_okrestina маюць 60 прозвішчаў затрыманых.

 

Чытачы "нашай Нівы" паведамляюць пра тое, што карнікі стралялі, ужывалі спецсродкі ва Уруччы.

 

"Сыходзь!" — крычаць жыхары раёну Камвольнага камбінату ў Менску.

 

Людзі сабраліся каля Вялікага тэатру оперы і балету ў Цэнтральным раёне Менска.

 

Берасце таксама гуляе.

 

У Горадні дробныя акцыі адбыліся па раёнах: Дзевятоўка, Вішнявец, Румлёва, Фолюш — ёсць затрыманні. Па цэнтральнай вуліцы Савецкай шпацыруюць жанчыны з БЧБ-парасонамі.

 

Прыкладна дзве гадзіны таму сілавікі пакуюць людзей у Сухарава. Проста на дарозе!

 

Жанчына ў вакне на вуліцы Каліноўскага чытае "Магутны Божа".

 

Жыхары менскай Малінаўкі клічуць суседзяў гуляць. Пішуць, што чутно нават у кватэры.

 

Аграмястэчка Азярыцкая Слабада сёння таксама шпацыруе. Ну а чаму не, калі надвор'е такое добрае?

 

Яшчэ адна легенда беларускіх пратэстаў, Ян Грыб, таксама сёння шпацыруе па вуліцах Менску.

 

Ніна Багінская выйшла з Савецкага РУУС.

 

На праспеце Любімава ў Менску карнікі хапалі звычайных мінакоў. Нашыя чытачы пішуць, што калоны ў тым раёне не было.

 

Тысячная калона з Кіеўскага сквера гуляе па родным вуліцам.

 

Скандуе "Смотри в окно, а не в телевизор!".

 

У Курасоўшчыне, у дварах на вуліцы Асаналіева, карнікі заблакавалі каля 500 пратэстоўцаў.

 

Ізноў каля сцяны ў менскім Савецкім РУУС стаяць затрыманыя.

 

Яны трымаюць рукі да гары гадзінамі, на вуліцы даволі халадно.

 

Вядоўца развітальнай цырымоніі на пахаванні Рамана Рашэцкага, Віталь Казак, якога затрымалі сёння, знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага раёну Берасця.

 

Як распавялі нам знаёмыя Рамана, міліцыянты прыехалі на могілкі і вельмі цікавіліся ў сваякоў месцам, дзе пройдзе развітальны абед.

 

У Менску на маршы затрыманы Аляксей Сапрыкін, актор "Свабоднага тэатру".

 

На гэты момант вядома пра імёны 72 затрыманых.

 

Марысю Харэвіч і Сяргея Людкевіча адпусцілі з РУУСа без пратаколаў. Прычыны затрымання не тлумачылі.

 

Іх трымалі ў пастарунку тры гадзіны. Гвалту не было.

 

Менскае Уручча таксама гуляе, вось якая калона там сабралася.

 

Разгон ва Уруччы. Таксама чытачы паведамляюць, што чулі выбух каля крамы "Дыяніс".

 

Выйшлі пагуляць і ў менскім раёне Захад.

 

Жыхары Партызанскага раёну таксама прайшліся калонай па вуліцах.

 

Хапун у менскім Сухараве.

 

На дадзены момант паводле спісаў ПЦ "Вясна" затрымана 94 чалавека, паводле @spiski_okrestina — 132 чалавекі.

 

Валанцёры паведамляюць, што ў Першамайскі РУУС прыехала машына хуткай дапамогі.

 

Каля "Пушкінскай" людзі спрабавалі адбіць затрыманых у невядомых.

 

— Зараз табе нагу зламаем! — карнік пагражае затрыманаму ў Сухарава.

 

З Маскоўскага РУУС тры мужчыны з’ехалі на машыне хуткай дапамогі, паведамляюць валанцёры.

 

Нашая карэспандэнтка паведамляе, што сёння ў раёне Асаналіева затрымалі непаўналетняга хлопца, які меў пад курткаю бчб-сцяг.

 

Зараз ягоны лёс невядомы.

 

Што важна ведаць пра Марш волі 6 снежня?

 

У Менску тысячы людзей выходзілі на шпацыр па дзясятках мікрараёнаў: у цэнтры і на ўскрайках. На жаль, былі разгоны, а каля Уручча нават чулі выбухі.

 

Выходзілі на вуліцы, каб паказаць сваю нязгоду з вынікамі выбараў і гвалтам карнікаў, і людзі ў іншых местах Беларусі.

 

У Берасці людзі сабраліся на развітанне ў двары, дзе жыў Раман Рашэцкі. Ён браў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту. Пасля пахавання затрымалі актывіста Віталя Казака.

 

У Горадні дробныя акцыі адбыліся па раёнах: Дзевятоўка, Вішнявец, Румлёва, Фолюш — ёсць затрыманні. Па цэнтральнай вуліцы Савецкай шпацыруюць жанчыны з БЧБ-парасонамі. Акцыі салідарнасці былі ў Жодзіна, Заслаўі, Бабруйску, Лідзе.

 

Карнікі Менску паведамілі, што падчас нядзельных пратэстаў затрымалі больш за 300 чалавек.

 

120-ы дзень пратэстаў зноў вылучыўся дэцэнтралізацыяй пратэсту. Пратэстоўцы выходзілі дварамі ў Менску ды іншых местах краіны.

 

"Белсат", 6 сьнежня 2020 р.

 

 

Марш волі

 

Сегодня жители Менска и других городов собираются в дворах и выходят на Марш в своих районах.

 

Как менчане собирались в столичном микрорайоне Каменная Горка.

 

Боровляны выходят с флагами сразу в нескольких местах. Молодцы ребята!

 

Городненский Фолюш вышел на воскресный Марш!

 

Менск. Большая колонна людей собралась в Лебяжьем.

 

Местечки Чертяж и Вербицкие (Менский район) вышли на воскресную акцию!

 

Жители Сёмково (Менский район) также сегодня вышли!

 

Зелёный Бор вышел на воскресный марш!

 

Менск. Люди с флагами собрались возле администрации Центрального района.

 

Сегодня брестчане собрались во дворе, где жил активист Роман Решецкий. Люди вспоминают Героя Беларуси.

 

Напомним, 4 декабря после "суток" и описи имущества скончался 42-летний активист Роман Решецкий. Без отца осталось четверо детей.

 

"Смотри в окно, а не в телевизор!. Столичная Лошица гуляет.

 

В Жодино начался Марш соседей. Акции проходят в разных частях города.

 

Мощный марш в столичной Розочке.

 

Менчане с Маяка водят хороводы.

 

Грушевка. Очень мощно.

 

Комаровка настаивает на аресте диктатора!

 

В Новаградке местные жители вышли на экскурсию по городу.

 

Жители "Площади Перемен" массово вышли на марш.

 

Сухарево марширует.

 

Воскресная акция в одном из районов Берестя.

 

Слобода, Смолевичский район: "Мы выходим!".

 

Менск. Длинные колонны людей на улице Веры Хоружей и возле Киевского сквера.

 

В Мозыре жители города провели акцию напротив исполкома.

 

На улице Козыревской в Менске очень много людей. Участники акции скандируют "Жыве Беларусь!".

 

Лукашисты (Лукандоны) залезли на крышу одного из зданий и стали искать там протестующих.

 

Уручье продолжает свой марш.

 

Заводской район столицы на марше. Очень мощно.

 

Берёзовка собралась на пикет и передаёт привет Новогрудку и Лиде! Не сдаёмся!

 

Член лукашенковских бандформирований разгуливает с оружием в руках по улицам Менска.

 

Свободный ЖК "Магистр" передаёт привет свободной Беларуси.

 

Цепь солидарности в Радошковичах.

 

Дворовые прогулки прошли и в Лиде.

 

Колонны людей на улицах Кульман и Козыревской, в районе Курасовщины и в Боровлянах.

 

Марш соседей в столичных районах Зелёный Луг, улица Филимонова и Лагойский тракт.

 

"Это наш город!". Жители менского района Запад на марше.

 

Лида (район Южный) так же, как и вся страна вышла сегодня на прогулку.

 

В Дзержинске сейчас очень красиво.

 

На городненском Фолюше продолжаются акции солидарности.

 

Гомельчане массово пришли поддержать "Хлебную майстэрню", которая объявляла забастовку 26 октября.

 

Жыхары Мядзела выйшлi, каб перадаць прывiтанне i падтрымаць усiх Беларусаy.

 

Жыве Беларусь!

 

"Новый год без Лукашенко!" Жители столичной Домбровки вышли на вечернюю акцию.

 

"Хартыя'97%", 6 сьнежня 2020 р.

 

 

120-ы дзень пратэстаў

 

6 снежня ў Беларусі — 120-ы дзень пратэстаў пасля выбараў і 18-я запар нядзеля, калі беларусы выходзяць на вуліцы. Запланаваны на сёння пратэстны марш у тэлеграме называюць Маршам волі.

 

Менск. Як і ў мінулую, і ў пазамінулую нядзелю, калі праходзілі Маршы раёнаў, карнікі расставілі сваю тэхніку па мінскіх "спальніках". З новага: на вуліцы Касманаўтаў уздоўж аўтобусаў з карнікамі прагульваецца патруль з сабакам.

 

Улады так не хочуць дапусціць святкаванне Дня Волі 2021 пад БЧБ-сцягамі, што спяшаюцца прыняць закон супраць гераізацыі нацызму. Дзеля гэтага нават можа быць скліканая пазачарговая сесія "Палаткі прадстаўнікоў".

 

Праблемы з доступам у Telegram.

 

Прыкладна ў 11:15 доступ у тэлеграм у Беларусі пачаў абмяжоўвацца. Праблемы назіраюцца як на мабільным, так і на "дротавым" інтэрнэце ("Белтэлекам", А1). Новыя паведамленні ці не грузяцца ўвогуле, ці грузяцца па некалькі хвілінаў. Парады "Эўрарадыё":

 

адпраўляйце тэкст асобна, а карцінкі асобна. Калі нават не падгрузяцца карцінкі — дойдзе тэкст;

карыстайцеся проксі для Telegram (напрыклад, такім);

пастаўце на кампутары і тэлефоны Psiphon і/ці іншыя праграмы для абыхода блакіровак;

чытайце "Эўрарадыё" на сайце euroradio.pl — ён пакуль дасяжны.

 

У Менску не працуюць тры станцыі метро. Цягнікі не спыняюцца на "Кастрычніцкай", "Купалаўскай" і "Нямізе". А на "Плошчы Леніна" — спыняюцца, але выхад у бок Плошчы Незалежнасці зачынены.

 

Мяркуючы па тым, што па стане на 12:00 мабільны інтэрнэт працуе без абмежаванняў ва ўсіх беларускіх аператараў, на 6 снежня ўлады выбралі іншую тактыку. Блакуецца менавіта Тэлеграм.

 

Наўрад ці гэта зашкодзіць пратэстоўцам каардынавацца — яны ўжо даўно прызвычаіліся да адсутнасці не толькі Telegram, а мабільнага інтэрнэта ўвогуле. Але хаця б захавае магчымасць для бесперабойнай працы банкаматаў і тэрміналаў, таксі і іншых службаў, "завязаных" на доступе ў Інтэрнэт.

 

Сервіс Downdetector фіксуе збой у працы Telegram па ўсёй тэрыторыі Беларусі.

 

Менск. Нешматлікія карнікі патрулююць цэнтр места. Нашмат больш іх сёння ў спальных раёнах, дзе плануюць збірацца пратэстоўцы.

 

Слухачы паведамляюць, што ўсе станцыі менскага метро адкрытыя — прыкладна праз гадзіну пасля таго, як іх закрылі. Пры гэтым Telegram-канал Менскага метрапалітэна ўвогуле нічога не паведаміў пра закрыццё станцый. Што праўда, найхутчэй, яны не змаглі гэтага зрабіць, бо не запасліся проксі і не мелі доступа да Telegram.

 

Менск. Людзі пачынаюць збірацца на раённыя маршы.

 

Першае затрыманне ў Сляпянцы. Там карнікі разагналі калону.

 

Таксама паведамляюць пра затрыманне хлопца ў Малінаўцы. Там некалькі бусаў з карнікамі ўвесь час ездзяць ад скрыжавання да скрыжавання.

 

Берасце. Людзі сабраліся на развітанне з актывістам Раманам Рашэцкім, які днямі раптоўна памёр у 42 рока.

 

Менск. Карнікі з вогнестрэлам у руках палявалі на пратэстоўцаў у дварах на Паўднёвым Захадзе.

 

Менск. Пачалі прыходзіць відэа, на якіх пратэстоўцы ідуць вялікімі калонамі! Мы пакуль не публікуем іх — з аднаго боку, каб не падказваць карнікам, з другога — каб не "каардынаваць" пратэсты, а з трэццяга — каб не жэрці ваш трафік, які ідзе праз проксі.

 

Але ўжо цяпер можна ўпэўнена сказаць: нягледзячы на агрэсіўнае супрацьдзеянне карнікоў (сёння яны не чакаюць пратэстоўцаў, а актыўна шукаюць іх), маршы суседзяў адбываюцца!

 

Першыя за сёння затрыманні журналістаў — у Горадне. Там карнікі схапілі двух супрацоўнікаў БелаПАН — Марыну Харэвіч і Сяргея Людкевіча. Іх адвялі ў РАУС Ленінскага раёна места.

 

У Менску затрымалі 79-рочную пенсіянерку Ларысу Соўсь. Гэта маці Ганны Соўсь — журналісткі гэтай медыі.

 

У мінулую нядзелю прыдумалі новую крычалку: "Новый год без Лукашенко!". Сёння — ізноў чуем на раённых маршах нешта новенькае: "Милиция с уродом!".

 

Менск. І адзін у полі воін! На вуліцы Каліноўскага хлопец з БЧБ-сцягам пікетаваў два аўтазакі.

 

Менск. Прыкладна 15 хвілінаў не працаваў інтэрнэт у аператара А1. У 14:52 перадаца даных аднавілася.

 

UPD: у life:), МТС і іншых правайдараў было тое самае. Збой быў па ўсёй Беларусі.

 

Верагодна, эксперыменты па адключэнні краіны ад інтэрнэта працягваюцца. "Малпа з гранатай!", — жартуюць у чаце лічбавых назіральнікаў. Насамрэч, малпа з рубільнікам.

 

Яшчэ адзін адзіночны пікет — хлопец ішоў па цэнтры дарогі. Пад'ехаў бус, карнікі пагналіся за ім.

 

Дагналі.

 

Перахопленыя перамовы карнікоў з Telegram-канала "Мотолько, Помоги!": "Будзем працаваць з колаў. Працуем па мужчынах. Жанчын не чапаем. У двары не забягаем".

 

Менск. Затрыманы паэт, музыка, сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра Уладзь Лянкевіч.

 

Па стане на 15:00 праваабаронцам з "Вясны" вядома пра 34 затрыманых на пратэстных акцыях. Амаль усе затрыманні — у Менску.

 

Менск. Ля "Сцяны плача" ў Савецкім РУУС ізноў стаяць затрыманыя. Трымаць там людзей гадзінамі — адно з вычварных катаванняў, якое практыкуе беларуская міліцыя.

 

Дзверы ў пад'езд, дзе толькі што схаваліся пратэстоўцы, захлопнуліся проста перад носам у карнікаў. Тыя не ведаюць, што рабіць: сыйсці — крыўдна, а ўвайсці ў пад'езд не могуць.

 

6 снежня затрыманы актор "Беларускага свабоднага тэатра", сувядоўца "Культурнай сядзібы" на "Эўрарадыё" Аляксей Сапрыкін.

 

На 16:15 праваабаронцам з "Вясны" вядомыя прозвішчы 68 затрыманых падчас сённяшніх пратэстных маршаў.

 

Пішуць са Смалявічаў:

 

"У Смалявічах людзям не далі сабрацца ў адну вялікую калону. Затрыманні пачаліся ад месцу збору. Усяго 8 затрыманых. Аднаго выпусцілі без пратакола. Двух да суда — праз дзяцей.

 

Пазней некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў усё ж сабралася ў цэнтры места, прайшліся трохі. Усе былі без сімволікі. Пастаянна суправаджаў бусік з міліцыянтамі, пераапранутымі ў амуніцыю АМАП".

 

Затрыманы дырэктар трэнінгавага цэнтра "Квадратный апельсин", сувядоўца блога "Внос мозга" на "Эўрарадыё" Васіль Пронь. Па вачах бачна — асабліва небяспечны правапарушальнік.

 

На 17:15 праваабаронцам з "Вясны" вядомыя прозвішчы 109 затрыманых падчас сённяшніх пратэстных маршаў. У спісах, якія складаюць валанцёры, ужо больш за 150 чалавек.

 

Менск. Карнік парушыў загад і пабег за пратэстоўцамі ў двары. Расплата не прымусіла сябе доўга чакаць.

 

Гледзячы з вакна на затрыманні, жанчына не можа стрымаць эмоцый: "Фашысты! Каб вы здохлі ўсе...".

 

Менскія карнікі паведамляюць, што 6 снежня "у розных раёнах сталіцы сабраліся невялікія групы грамадзянаў". Тым не менш, затрымана больш за 300 чалавек — супастаўна з апошнімі пратэстнымі маршамі, якія былі шматлюднымі.

 

Супраць затрыманых пачатыя адміністрацыйныя працэсы па артыкуле 23.34.

 

"Эўрарадыё", 6 сьнежня 2020 р.

 

 

120-ты дзень супраціву

 

Менск. На праспэкце Машэрава ўжо стаяць аўтобусы і аўтазакі. Калёна вайсковай тэхнікі выехала з Уручча ў бок цэнтру.

 

Чытачы паведамляюць, што з боку Ждановіч у места паехала сыстэма "Рубеж" і некалькі аўтазакаў. У розных раёнах таксама заўважаныя аўтобусы карнікаў і аўтазакі.

 

Менск. У раёне Ўручча сабраліся прыхільнікі Луканкі. Паведамляюць таксама, што калёна аўтамабіляў з чырвона-зялёнымі сьцягамі ў суправаджэньні аўтазака і вадамёта праехала па праспэкце Незалежнасьці ў бок места.

 

Вайсковыя аўтамабілі, аўтобусы карнікаў, аўтазакі займаюць свае пазыцыі ў розных раёнах Менску (Каменная Горка, Чурлёніса, ДС "Паўднёвы Захад"). А на Кастрычніцкай плошчы ўжо выставілі агароджу.

 

Наваградак. Мясцовыя жыхары ўжо сабраліся на акцыю пратэсту. "Добрай раніцы свабодным беларусам. Удалага дня без затрыманьняў", — зычаць усім наваградцы.

 

Менск. У раёне Ўручча сабраліся прыхільнікі Лукашкі (ябацькі). Паведамляюць таксама, што калёна аўтамабіляў з чырвона-зялёнымі сьцягамі ў суправаджэньні аўтазака і вадамёта праехала па праспэкце Незалежнасьці ў бок места.

 

Свой марш арганізавалі і жыхары Заслаўя. Сёньня яны прыехалі да жыхароў Петрышак.

 

З 11:10 на ўваход і выхад зачыненыя станцыі мэтро "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Няміга", а таксама вэстыбюль станцыі "Плошча Леніна" з боку плошчы Незалежнасьці.

 

Паведамляюць, што пасьля 11-й раніцы ў некаторых пачаліся праблемы з доступам у Telegram. Калі маеце праблемы з загрузкай паведамленьняў, фота і відэа — паспрабуйце скарыстаць проксі-сэрвэры для Telegram або пастаўце на тэлефон Psiphon ці іншыя праграмы абыходзіць блякаваньне.

 

"Вось так ахоўваюць Бараўляны": групы міліцыянтаў ходзяць па вуліцы.

 

"Са стэлы зьнялі ачапленьне". Ранкам яшчэ было, кажа чытач. Таксама карнікі прыбіраюць выстаўленыя раніцай агароджы і сыходзяць з Кастрычніцкай плошчы. Нешматлікія карнікі патрулююць цэнтар Менску.

 

Верагодней за ўсё, карнікі зьмянілі тактыку. Замест таго каб канцэнтравацца ў цэнтры, яны разьехаліся па раёнах.

 

У 12:15 усе раней зачыненыя станцыі менскага мэтро адчынілі для пасажыраў, мэтро працуе ў штатным рэжыме.

 

У адным з раёнаў Горадні некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі на пагуляць.

 

У Гомлі праходзіць акцыя салідарнасьці з зачыненай уладамі "Хлебнай майстэрняй". Невялікае прыватнае прадпрыемства зачынілі пасьля таго, як яно не працавала 26 кастрычніка. Сёньня "Хлебная майстэрня" адчынілася (пакуль на адзін дзень), і жыхары Гомля пашыхтаваліся ў чаргу, каб падтрымаць іх.

 

Паведамляюць пра першыя затрыманьні ў Менску.

 

Менск. Карнікі каля ГЦ "Брэст". Там кагосьці затрымалі, пішуць чытачы.

 

У двор на праспэкце Газэты "Звязда" прыехалі на бусіку карнікі і пабеглі ў пад’езд аднаго з дамоў. Зь якой мэтай — невядома.

 

У Берасьці людзі сабраліся ўшанаваць памяць 43-рочнага Рамана Рашэцкага, які быў актыўным удзельнікам пратэставага руху ў месьце. Ён памёр 4 сьнежня.

 

Менск, у адным з раёнаў людзі ўжо выйшлі гуляць, гукаюць "Пайшоў вон ты і твой АМОН!".

 

У адным з двароў мікрараёну Малінаўка заўважылі карнікаў са зброяй.

 

Чытачы паведамляюць, што каля 13-й гадзіны пачаўся "хапун" у раёне мэтро "Пушкінская". Людзі зьбіраліся перайсьці вуліцу і ісьці ў Каменную Горку. Пад'ехаў бусік, сілавікі пабеглі за людзьмі ў падземку. Затрымалі некалькі чалавек. Таксама паведамляюць пра хапун у мікрараёне Лебядзіны, у Брылевічах, на вуліцы Сталетава і разгон у Сьляпянцы.

 

У раёне Лебядзінага пачаўся разгон. Некалькі дзясяткаў карнікаў пачалі ганяцца за людзьмі, якія сабраліся на вуліцы.

 

Яшчэ з самай раніцы ў Горадні выходзілі на марш, трымаючы ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі і парасоны.

 

У Горадні затрымалі журналістаў БелаПАН Марысю Харэвіч і Сяргея Людкевіча, піша БАЖ.

 

Карнікі ганяюцца за людзьмі ў Менску ля мэтро "Кавальская Слабада". Як бачым, ёсьць затрыманыя.

 

Нягледзячы на затрыманьні і разгоны, людзі працягваюць зьбірацца ў розных раёнах Менску.

 

Як напісалі нам чытачы, у Менску ў раёне Малінаўкі затрымліваюць звычайных мінакоў.

 

Шмат карнікаў сёньня ва Ўруччы, дзе ў мінулую нядзелю сабраўся адзін з найбольш людных маршаў. На фота карнікі на вуліцы Русіянава паўгадзіны таму.

 

У Сухараве пачалі затрымліваць людзей. Адна з жанчын падбегла да карнікаў, каб абараніць мужчыну, але яе папрасілі адысьці ад бусікаў.

 

У Берасьці на пахаваньні Рамана Рашэцкага затрымалі актывіста Віталя Казака, які вёў разьвітальную цырымонію ў двары.

 

У Менску сярод іншых затрымалі 79-рочную (!) Ларысу Сямёнаўну Соўсь. Цяпер у Кастрычніцкім РУУС Менску. Гэта маці журналісткі "Радыё Свабода" Ганны Соўсь.

 

Даволі шмат людзей сабралася ў Грушаўцы ў Менску. Гукаюць "Жыве Беларусь!". Іх вітаюць аўтамабілісты.

 

Маршы Волі 6 сьнежня. Асноўнае на гэты час:

 

Ад самай раніцы ў Менск выехала спэцтэхніка і карнікі.

Мабільны Інтэрнэт сёньня не блякавалі, затое з 11-й гадзіны ў розных местах Беларусі пачаліся праблемы з доступам у Telegram.

Спачатку ў Менску зачынілі цэнтральныя станцыі мэтро і ачапілі стэлу і Кастрычніцкую плошчу, але хутка ачапленьне зьнялі, а мэтро запрацавала.

У многіх раёнах Менску людзі выйшлі на маршы двароў. Карнікі, якія з раніцы дзяжурылі ў розных раёнах, пачалі разганяць і затрымліваць пратэстоўцаў і нават звычайных мінакоў.

Акцыі пратэсту праходзяць і ў іншых местх Беларусі. У Горадні затрымалі двух журналістаў БелаПАН: Марысю Харэвіч і Сяргея Людкевіча.

 

У Горадні студэнта са сьцягам затрымалі людзі, якія назваліся "дружыньнікамі", паведаміў нам чытач.

 

Жанчына (у зялёнай масцы) і мужчына (у кепцы задам наперад) ў звычайнай вопратцы падышлі да хлопца, паказалі яму нейкія дакумэнты, надгледзелі заплечнік і павалілі хлопца на зямлю. Калі мінакі сталі прасіць адпусьціць хлопца, "дружыньнікі" выклікалі нарад міліцыі.

 

Жодзіна выходзіць, нягледзячы на рызыкі затрыманьняў: сёньня ў розных месцах гораду праходзяць суседзкія маршы. Таксама на акцыі сённья выйшлі жыхары Сёмкава і Віцебску.

 

У Менску сёньня заўважылі вадамёт.

 

На Камароўцы гукаюць "Лукаш[эн]ку ў аўтазак!".

 

Менск: затрыманьні ў парку на Жудро. Карнікі заехалі ў парк, дзе людзі гулялі зь дзецьмі, і пачалі затрымліваць хлопцаў. Бацькі абураюцца на сілавікоў за тое, што дзеці гэта бачаць.

 

У раёне ГЦ "Рыга" карнікі пачалі выскокваць з задніх дзьвярэй бусікаў і ганяцца за людзьмі.

 

У Менску затрымалі паэта і музыку Ўладзя Лянкевіча. Праваабаронцы "Вясны" пачалі зьбіраць імёны затрыманых: пакуль у сьпісе 11 прозьвішчаў (дапаўняецца), але затрыманых відавочна больш.

 

У Гомлі людзі здолелі на Савецкай утварыць калёну з 20–30 чалавек. Яны ішлі без сымболікі, але іх усё адно разагнаў АМАП. Схапілі аднаго чалавека — Сяргея Пятрова. У яго быў значок зь бел-чырвона-белым сьцягам. Таксама ў Гомлі каля цырку міліцыянты жорстка затрымалі, паваліўшы на зямлю, сталага чалавека на ровары. Прычына затрыманьня невядомая.

 

Паведамляюць, што ў Менску і іншых местах Беларусі ў розных месцах пачалі цалкам адключаць Інтэрнэт — як мабільны, так і хатні (пра гэта пішуць нам крыніцы).

 

Акрамя маршаў, у раёне Нацыянальнай бібліятэкі вадзілі карагод вакол ялінкі.

 

Адзін з нашых чытачоў заўважыў жанчыну ў белым, якая казала нешта супрацоўнікам ДАІ, што прыехалі разам зь карнікамі ў адзін з раёнаў Менску. Пасьля гэтага карнікі пачалі бегаць па дварах і шукаць людзей.

 

Чытачы пішуць, што ва Ўруччы чуваць стрэлы, карнікі прымяняюць спэцсродкі. Яны езьдзяць па раёне і хапаюць тых, хто ім трапляецца.

 

У Грушаўцы затрыманых пераводзяць з аўтобуса ў аўтазак. Побач стаіць "хуткая".

 

Сёньня ў розных раёнах Менску заўважылі карнікоў са службовымі сабакамі. Прэс-служба ўнутраных войскаў пракамэнтавала Onliner іх прысутнасьць у Менску: "Кінолягі залучаныя ў ахову грамадзкага парадку. Гэта звычайныя задачы, і так было заўсёды". — "Але для затрыманьняў сабакі ж не выкарыстоўваюцца?" — "Не-не, у гэтым выпадку сабака выступае як фактар стрыманьня для чалавека", — сказалі ў прэс-службе.

 

У раёне вуліцы Каржа ў Менску амапаўцы затрымалі хлопца, павалілі яго на зямлю.

 

Падчас акцыі пратэсту ў Менску затрымалі журналістку агенцтва "Інтэрфакс-Захад", цяпер яна ў РУУС Заводзкага раёну. Праваабаронцы "Вясны" ўжо сабралі прозьвішчы 40 затрыманых сёньня ў Беларусі (у асноўным у Менску). Сьпіс дапаўняецца.

 

Чытачы @motolkohelp таксама пішуць, што ля Акадэміі МУС трое карнікаў затрымалі Ніну Багінскую (інфармацыя правяраецца).

 

Менск, "Кавальская слабада". Затрымлівалі людзей, якія стаялі на вуліцы, у тым ліку і жанчыну з сабакам.

 

Зь Берасьця перадаюць прывітаньне пад лёзунгі "Жыве Беларусь!".

 

Менск. Нам пішуць, што людзей хапалі нават на тэрыторыі дзіцячага садку.

 

Раён Лебядзіны (Ржавец), Менск. Раніцай там разагналі калёну людзей, але яны празь некалькі гадзін зноў сабраліся і вывесілі свой сьцяг.

 

У Савецкім РУУС затрыманых зноў прымушаюць стаяць ля сьцяны з паднятымі ўгару рукамі, нягледзячы на мароз.

 

У Грушаўцы працягваюцца разгоны. Карнікі гоняцца за жанчынай зь дзіцем, але тая пасьпявае ўцячы.

 

Часовае зьнікненьне мабільнага і стацыянарнага Інтэрнэту Tut.by пракамэнтаваў мабільны апэратар А1:

 

— З 14:35 абанэнты А1 маглі мець складанасьці ў працы пэўных сэрвісаў пасродкам мабільнага і / або фіксаванага інтэрнэту зь незалежных ад апэратара прычынаў. Карэктнае наданьне доступу да інтэрнэт-сэрвісаў было аўтаматычна прадоўжана пасьля 14:50, па аднаўленьні сэрвісу з боку вышэйстаячага правайдэра.

 

"Свабодны ЖК "Магістар" перадае прывітаньне свабоднай Беларусі.

 

Маршы Волі 6 сьнежня. Асноўнае за апошнія гадзіны:

 

Нягледзячы на разгоны і затрыманьні, у розных раёнах Менску працягваюцца маршы раёнаў. Акцыі салідарнасьці і маршы праходзяць і ў іншых местах.

Сёньня ў розных местах Беларусі месцамі як мінімум на 15 хвілін прападаў як мабільны, так і стацыянарны Інтэрнэт (А1 пракамэнтаваў).

У розных раёнах Менску разам зь карнікамі заўважылі кінолягаў з сабакамі (прэс-служба ўнутраных войскаў патлумачыла).

Правабаронцы "Вясны" сабралі прозьвішчы ўжо больш як 60 затрыманых па Беларусі (у асноўным у Менску). Затрыманых у РАУС зноў ставяць да сьцяны.

 

Горадня. Карэспандэнтаў БелаПАН Марысю Харэвіч і Сяргея Людкевіча выпусьцілі зь Ленінскага РАУС без складаньня пратаколаў.

 

Сёньня на акцыі салідарнасьці таксама выйшлі жыхары Ліды, Сьмілавічаў, Мазыра, Бярозаўкі і Бараўлянаў (яны гулялі па Зялёным Бары, там затрымалі 1 чалавека, астатнія схаваліся ў лесе).

 

"Ланцуг салідарнасьці" ў Дзяржынску.

 

Яшчэ адна калёна ў менскіх дварах. Пратэстоўцы прыйшлі на марш са сьцягам, дзе выяўлены Кастусь Каліноўскі.

 

У Наваградку сёньня міліцыянты суправаджалі экскурсію, што праходзіла ў месьце.

 

Спартоўцы ізноў выйшлі на нядзельныя пратэсты.

 

Яшчэ адно відэа вялікай калёны ва Ўруччы на паскарэньні.

 

Там сёньня было поўна карнікаў, але мясцовыя жыхары здолелі сабрацца і прайсьціся маршам.

 

Больш за 300 чалавек затрымалі сёньня ў Менску падчас пратэстаў, паведаміла прэс-служба міліцыі БелТА.

 

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядомыя імёны 189 чалавек, што былі затрыманыя сёньня.

 

Сёньня затрымалі Рамана Азарчыка, намесьніка дэкана БДТУ, паведамляе канал Салідарны БДТУ. Па іх інфармацыі, Раман Азарчык цяпер у Савецкім РУУС.

 

Траіх затрыманых забрала машына хуткай дапамогі з Кастрычніцкага РУУС, піша канал "Белыя халаты". Вядомыя прозьвішчы шпіталізаваных людзей: Мялешка, Дзярушка, Ліхтаровіч.

 

Таксама "хуткія" сёньня прыяжджалі ў Першамайскае і Партызанскае РУУС.

 

Сёньня затрымалі Артура Ермаркевіча, піша канал Белыя халаты. Ён лекар сківічна-тваравай хірургіі зь Менскай абласной дзіцячай клінічнай лякарні. Магчыма, ён у Кастрычніцкім РУУС.

 

Артура Ермаркевіча затрымлівалі раней — 8 кастрычніка.

 

Сярод затрыманых 6 снежня падчас пратэстаў у Менску апынуліся браты Андрэй і Арцём Партоны — сыны былога прэс-сакратара Міністэрства ўнутраных справаў Дзьмітрыя Партона.

 

А ў Сухараве працягваюцца дваравыя маршы.

 

"Пасьля пяці разгонаў Усход зноў выйшаў на вечаровы марш!, — напісалі нам чытачы і даслалі відэа.

 

"Радыё Свабода", 6 сьнежня 2020 р.

 

 

Ангарские партизаны не сдались!

 

"Несмотря на жёсткий разгон на улице Зимней, ангарские партизаны не сдались! Каратели сегодня устроили сафари по частникам в районе 23-й детской поликлиники. Но люди смогли вновь собраться в лесах и тайными тропами по дворам дошли до Байкальской, а после и до Могилевской. На Могилевской опять был разгон, но мы не сдались, собрались снова и дошли до конечной цели! Жыве Беларусь!" — пішуць чытачы.

 

 

Чалавек, ратуючыся ад карнікаў, скокнуў у ваду

 

Сёння ў Сухараве чалавек, ратуючыся ад карнікаў, скокнуў у ваду. Збегчы яму не ўдалося, яго затрымалі.

 

Але стала вядома, што яму далі пераапрануцца ў сухое, зараз ён у Фрунзенскім РУУС.

 

"Наша Ніва", 6 сьнежня 2020 р.

 

 

Беларусы — дзіўны народ. Увесь тыдзень яны працуюць — гадуюць АМАП, а потым у нядзелю той АМАП з дубцамі ды стрэльбамі ганяе ды забівае сваіх кармільцаў...

 

 

Менск можа спаць спакойна!

 

"СБ" паведаміла, што падчас пратэстаў у Менску міліцыі ўдалося затрымаць 13-рочную гімназістку. Цяпер сталіца можа спаць спакойна!

 

На гэты момант праваабаронцам вядома 315 прозвішчаў затрыманых у нядзелю.

 

 

Важная справа

 

У раёне Сёмкава ратавальнікі занятыя важнай справай — здымаюць сцяг з дрэва.

 

 

Бел-чырвона-белыя сцягі павінны быць толькі ў музеях,

а ў астатнім забараніць

 

Такой думкай падзяліўся з БелТА кандыдат філасофскіх навук, загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН Мікалай Шчокін.

 

На яго думку, грамадзяне Беларусі стаміліся ад "неанацысцкіх бел-чырвона-белых шэсцяў".

 

— Час навесці тут законны парадак. Варта выйсці з прапановай у Нацыянальны сход і ўнесці змены ў заканадаўства адносна выкарыстання дадзеных сімвалаў — толькі ў музеях і на гістарычных рэканструкцыях з дакладным вызначэннем апошняга. Гэта будзе першы крок па рэальнай забароне гераізацыі нацызму, — мяркуе Шчокін.

 

 

Усіх "дармаедаў" неадкладна паставіць на ўлік

і прымусіць працаваць (Лукашка)

 

— Неадкладна заняцца працаўладкаваннем беспрацоўных. З органамі міліцыі, падключыце, каго вы лічыце патрэбным. Неадкладна паставіць на ўлік усіх дармаедаў, што боўтаюцца і прымусіць іх працаваць. Паўтараю, як бы непапулярна гэта ні гучала. Сёння [ён] не працуе, боўтаецца чалавек — гэта не проста пратэстун на вуліцы, гэта будучы злачынец, які падкідвае нам кожны дзень, кожны тыдзень, кожны месяц злачынства, і мы трацім велізарныя грошы для раскрыцця гэтых злачынстваў, а потым некаторых яшчэ трымаем у месцах не гэтак аддаленых. Яшчэ раз паўтараю, прымусьце ўсіх працаваць. У кожнага павінен быць пералік такіх дармаедаў.

 

 

Вечарам 5 снежня ў Жодзіне падпальвалі "Табакерку"

 

Яна была пастаўленая пад відэаназіранне, таму "Алмаз" МУС амаль адразу затрымаў падазраванага — 32-рочага мужчыну.

 

Раней паведамлялася пра падпалы ці размалёўванне "Табакерак" у розных гарадах краіны. Уласніка гэтай сеткі звязваюць з сям'ёй Лукашкі.

 

 

Ябацькі за працаю

 

У доме на праспекце Дзяржынскага ў пад'ездзе выкручваюць чырвоныя лямпачкі.

 

У Дзяржынску ратавальнік у мінусавую тэмпературу адправіўся вымаць з вады бел-чырвона-белы сцяг.

 

 

Як мінімум 433 затрыманыя за мінулы тыдзень

 

Асабліва шмат у Менску і Лагойску. Агульная лічба затрыманняў перавысіла 31 314. Фігурантаў крымінальных спраў ужо, як мінімум, 561.

 

 

Сёння роўна паўроку, як Паўла Севярынца кінулі за краты

 

"За гэты час ён 74 дні правёў на Акрэсціна. Два месяцы быў у карцары, пра які зараз распавядае Дашкевіч — памерам 2 на 3 метры, без вады, душа, прагулак, кніг, лістоў падтрымкі. Чалавек, які сядзеў насупраць карцара і праз шчыліну мог бачыць, што там адбываецца, казаў, што Паша паходзіць з кута ў кут, пакалупае сценку, памахае рукамі, пастаіць, вось і ўсе заняткі.

 

Паша кажа, што сваю ўпартасць за гады сутак ён навучыўся ператвараць у цярплівасць. Дык вось нам, беларусам, вельмі трэба сёння нашу славутую цярплівасць ператварыць ва ўпартасць.

 

Яму прыйшло ўжо больш 500 лістоў, адказаў ён больш чым на 400. Набліжаецца Пашын дзень нараджэння — ён 30 снежня. Думаю, ужо можна пачынаць віншаваць, бо вялікая верагоднасць, што бліжэй да даты паштоўкі проста не перададуць", — піша Вольга, жонка Паўла.

 

 

Лукашкам забаранілі ўдзельнічаць у мерапрыемствах МАК

 

Аляксандру і Віктару Лукашкам забаронены ўдзел у Алімпійскіх гульнях — за палітычную дыскрымінацыю спартоўцаў.

 

"МАК прыйшоў да высновы, што існае кіраўніцтва НАК Беларусі не абараняе спартоўцаў ад палітычнай дыскрымінацыі. Таму МАК прыняў наступныя часовыя меры. Па-першае, выключыць існых сябраў выканкаму НАК Беларусі з усіх мерапрыемстваў МАК, у тым ліку і Алімпійскіх гульняў, гэта тычыцца Аляксандра Лукашкі і Віктара Лукашкі як першага віцэ-прэзідэнта, які адказвае за штодзённае кіраванне НАК Беларусі".

 

Разам з Лукашкамі пад забарону ва ўдзеле ў мерапрыемствах Міжнароднага алімпійскага камітэта трапіў і кіраўнік федэрацыі хакея Дзмітрый Баскаў.

 

Выказваліся меркаванні, што ён прысутнічаў на плошчы Перамен, калі адтуль забралі Рамана Бандарэнку. Акрамя таго, з апублікаваных аўдыязапісаў вынікае, што разам з іншымі набліжанымі да А. Лукашкі ён удзельнічаў у "палітычных сафары".

 

МАК нанёс па беларускім НАК таксама фінансавы ўдар.

 

Прыпыняюцца любыя выплаты МАК Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту Беларусі: зараз "алімпійскія Стыпендыі будуць выплачвацца непасрэдна спартсменам, якія змогуць удзельнічаць у кваліфікацыйных спаборніцтвах Алімпійскіх гульняў", а не праз МАК. Пра гэта гаворыцца ў рашэнні, апублікаваным на сайце МАК.

 

Такім чынам, МАК ізалюе НАК, але пакідае дарогу на Алімпіяду для беларускіх спартоўцаў адкрытаю.

 

 

Суддзя за дзень прысудзіў сямі дэманстрантам 124 сутак

 

Суддзя Першамайскага суда Менска Максім Трусевіч за дзень прысудзіў сямі дэманстрантам 124 сутак.

 

Раман Шыбко 1994 г.н. — 25 сутак

Станіслаў Гушча 1982 р.н. — 25 сутак

Валер Сакалоў 1960 р.н. — 23 сутак

Віталь Кузьміч 1984 р.н. — 23 сутак

Віталь Карава 1985 р.н. — 14 сутак

Максім Канаш 1986 р.н. — 14 сутак

Антон Яўцісаў 1985 р.н. — 25 базавых (немагчыма было даць суткі па стане здароўя)

 

Яшчэ некалькі працэсаў суддзя перанёс ці адправіў на дапрацоўку.

 

Агулам за палітычную кампанію-2020 Трусевіч прысудзіў па адміністратыўных справах больш за 5 рокаў зняволення. Гэта рэкорд сярод усіх беларускіх суддзяў.

 

 

"Правільна кажуць: 1937-ы прыйшоў".

Менчукоў забралі з кватэр за сцягі на вокнах — далі 13 сутак,

а сцягі пастанавілі знішчыць

 

Суд Савецкага раёна Менска сёння разглядаў дзве справы за вывешванне бел-чырвона-белых сцягоў на балконах. Людзей затрымалі ў іх кватэрах і адправілі на суткі.

 

Андрэй Мароз вывесіў сцяг на лоджыі 3 снежня. А на наступны дзень да яго прыйшла міліцыя. Увечары пятніцы пазванілі ў дамафон, спыталі, ці не ў яго ў вокнах сцяг. Мужчына адмаўляць не стаў. Міліцыянты ў форме падняліся да яго ў кватэру, забралі сцяг і сказалі: "Збірайцеся, паедзем з намі". Маўляў, у вас тут адзіночны пікет. На просьбу спаслацца на закон нічога ўцямнага не адказалі.

 

"Ну вы ж ведаеце, што цяпер за гэта караюць", — гэта быў іх адзіны аргумент. Казалі: "Вы што, інтэрнэт не глядзіце, навіны не чытаеце?" — прыводзяць той дыялог родныя мужчыны.

 

Андрэя забралі на Акрэсціна. 7 снежня быў суд. Сведка-міліцыянт запэўніваў, што да мужчыны няраз прыходзілі і ветліва прасілі зняць сцяг — сам Андрэй гэта адмаўляў, — а ўвагу звярнулі, бо нібыта патэлефанаваў хтосьці з жыхароў і паскардзіўся.

 

Адвакат, які прысутнічаў на судзе, даказваў, што ў Беларусі не забаронена вывешваць на лоджыю рэчы розных колераў, а несанкцыянаванага мерапрыемства там быць не можа — гэта прыватная кватэра, які дазвол гарвыканкама? Аднак па артыкуле 23.34 Андрэю далі 13 сутак.

 

— Правільна кажуць: 1937 рок прыйшоў, у кожнага павінен быць сабраны чамаданчык, — уздыхаюць яго родныя.

 

У пятніцу ўвечары прыйшлі і да Вікторыі Ляшчынскай. Дзяўчына паспела напісаць сяброўкам і пазваніць маці, сказаць, што яе затрымліваюць.

 

— Мы паехалі да Савецкага РУУС. Была інфармацыя, што Віку ўначы адпусцяць. Мы чакалі, мабыць, да дзвюх гадзін ночы, але марна. На наступны дзень даведаліся, што яе ўначы адвезлі на Акрэсціна. У нядзелю выйшла жанчына, якая была з ёй у камеры, сказала, што там цёпла і ёсць сродкі гігіены, — падзяліўся сябра Вікторыі.

 

Дзяўчыну судзілі па артыкуле 23.34. Тыя ж 13 сутак. У пратаколе запісалі, што сцяг быў размешчаны з мэтай публічнага выказвання незадаволенасці, сваіх грамадска-палітычных поглядаў. На судзе Вікторыя распавядала, што ў яе не пыталіся, навошта яна вывесіла сцяг, а лістоў з папярэджаннем зняць яго з балкона дзяўчына раней не атрымлівала.

 

Абодва працэсы вёў суддзя Савецкага раёна Сяргей Шаціла. Бел-чырвона-белыя сцягі, якія канфіскавалі ў гараджан, ён пастанавіў знішчыць.

 

Гэты ж суддзя раніцай разглядаў справу грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ. За тое, што жанчына сарвала балаклаву з амапаўца, ён даў ёй 2,5 рока калоніі.

 

 

Невядомыя распылілі фарбу на будынку беларускай амбасады ў Бельгіі

 

Раніцай 6 снежня група з трох чалавек здзейсніла акт "вандалізму" ў дачыненні да будынка беларускай амбасады, распыліўшы на фасадзе чорную нязмыўную фарбу.

 

Дыпламаты і супрацоўнікі пасольства на працягу дня спрабавалі адмыць яе. Але, відаць, безвынікова, бо на сайце дыпмісіі з'явіўся эмацыйны зварот пасла Аляксандра Міхневіча.

 

 

Журналістку з Акрэсціна забрала хуткая дапамога

 

Журналістку "Белсату" Любоў Лунёву, якую затрымалі ў панядзелак падчас маршу пенсіянераў, з Акрэсціна забрала хуткая дапамога.

 

"Наша Ніва", 7 сьнежня 2020 р.

 

 

Увольняют за "аморальное поведение"

 

В Белоозёрске учительницу забрали прямо с урока и осудили по "народной" статье 23.34.

 

Её увольняют за "аморальное поведение", так как это уже второй случай. Выпускники решили поддержать своего учителя.

 

 

Спортсмены о том, с чем пришлось столкнуться после задержаний

 

Беларусские спортсмены записали свои истории о том, с чем пришлось столкнуться после задержаний лукашенковскими бандформированиями.

 

Константин Палей, дзюдо: В качестве протеста в СИЗО я объявил голодовку.

Иван Ганин, кикбоксинг: Меня арестовали, избили и посадили в тюрьму, потому что я против насилия. Нас было шестеро в маленькой тюремной камере.

Александра Ситникова, муай-тай: Нас лишили самого элементарного — горячей воды, отопления и даже чистой питьевой воды. У всех нас есть коронавирус.

Мария Шакуро, регби: Ночью нас заставляли спать на металлических решетках, а яркий свет не выключался.

Евгений Верёвка, футбол: Нам не разрешали принимать душ, пользоваться обычным туалетом и дышать свежим воздухом.

Андрей Кравченко, легкая атлетика: Нас лишили основных прав, некоторых из нас лишили подготовки к Олимпийским играм. И все это потому, что мы хотим, чтобы насилие прекратилось.

 

 

Пенсионеры в Менске смогли прорваться на площадь Независимости

и Привокзальную площадь

 

Марш состоялся, несмотря на все потуги лукашистов.

 

В Менске пенсионеры и медики вышли на десятый "Марш мудрости". Местом сбора стала площадь Якуба Коласа.

 

Лукашисты испугались десятого "Марша мудрости" и сразу начали нападать на пенсионеров, пытаясь вытеснить их с площади. Однако участники марша не сдавались и более часа удерживали площадь за собой.

 

Кроме того, колонна Марша, несмотря на все потуги лукашистов, смогла организоваться и двинуться в центр Менска.

 

На данный момент, одна часть участников марша пенсионеров дошла до площади Независимости. Вторая — до Привокзальной площади, сообщает телеграм-канал "Баста!".

 

 

Пенсионеры против насилия и беззакония

 

Пенсионеры в Бересте вышли с плакатом в поддержку врачей и против насилия и беззакония в Беларуси.

 

 

Беларускі чэмпіён свету па кікбоксінгу распавёў,

як адправіў карніка ў накаўт

 

Аляксей Кудзін выйшаў мірна выказаць пратэст, але не стрываў, калі раптам пачалі біць.

 

Аляксей Кудзін знік у дзень пачатку судовага паседжання па сваёй крымінальнай справе раніцай 19 лістапада. На парозе хаты ён развітаўся з жонкай і адправіўся да будынка суда. Аднак праз паўгадзіны жонцы байца Таццяне патэлефанавалі адтуль і сталі высвятляць, дзе яе муж. Дзяўчына адказвала, што сышоў у суд, піша "Трыбуна".

 

Неаднаразовага чэмпіёна свету па кікбоксінгу абвінавачваюць у тым, што ён 10 жніўня ў Маладзечне падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў аказваў супраціў супрацоўнікам міліцыі і ўжываў да іх сілу. У прыватнасці, калі да байцу падбеглі амапаўцы, распылілі газ і пачалі зьбіваць дубінкамі, ён адказаў. Ды так, што аднаго з іх, як сцвярджала праўладнае медыя, Кудзін накаўтаваў.

 

Затрымалі байца ўвечары па дарозе ў бальніцу. Яго машыну падразалі, кідалі пад колы светлашумавыя гранаты, збівалі і нават стралялі ва ўпор. За кратамі Кудзін правёў амаль два тыдні, пасля чаго "пакаяўся" у сюжэце на СТВ (казаў, што вінаваты і гэтак далей), за што быў адпушчаны пад хатні арышт. Інкрымінавалі Аляксею 2 частка артыкула 363 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак"). Максімальны тэрмін па такім абвінавачваньня — да пяці гадоў абмежавання або пазбаўлення волі.

 

У кастрычніку ў Кудзіна быў яшчэ адзін суд — па папулярнай сягоння адміністрацыйным артыкуле 23.34. Проста за ўдзел у акцыі 10 жніўня спартсмен атрымаў штраф у 25 базавых велічынь — 625 рублёў. Да 19 лістапада Кудзін быў дома: няньчыцца з дзецьмі, трэнаваўся, калоў дровы і рыхтаваўся да больш сур'ёзнай справы. А раніцай выйшаў і знік. Праз некалькі гадзін яго аб'явілі ў вышук — без аніякіх вынікаў.

 

Месцазнаходжанне байца да 1 снежня заставалася невядомым, пакуль ён не апублікаваў фота ў сваім инстаграм. Аляксей паведаміў, што знаходзіцца ў поўнай бяспецы і што яму ніхто не пагражае. Калі верыць геолокации, якую выставіў спартсмен, то сваю пасаду ён размясціў, знаходзячыся ў Парыжы.

 

Неўзабаве пасля гэтага Кудзін распавёў, што з ім адбылося 10 жніўня на плошчы, як яго затрымлівалі і што было за кратамі, і трохі пра тое, як пакідаў Беларусь.

 

— 9 жніўня я, як шмат хто з жыхароў нашага горада, прыйшоў на цэнтральную плошчу, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю па выніках праведзеных "выбараў", якія былі сфальсіфікаваныя. На плошчы перад людзьмі стаялі супрацоўнікі гарадскога РАУС. Іх было чалавек 30. Яны проста моўчкі стаялі, таму што перад імі было некалькі тысяч чалавек. Калі людзі ўжо сабраліся разыходзіцца, прыехалі машыны з АМАПам. І тады пачалося тое, чаго я за свае 35 рокаў яшчэ не бачыў. Як толькі прыехала падмацаванне, у супрацоўнікаў маладзечанскага РАУС раптам зніклі страх і дрыжыкі ў каленках. Яны адразу кінуліся на людзей. Сталі іх хапаць і біць. Я бачыў, як у бок людзей паляцелі шашкі з газам. Была чутная ад светлашумавыя гранаты. Усе пачалі разбягацца. Было цёмна, людзі разбягаліся ў паніцы. Я не пабег, а спакойна накіраваўся ў бок дома са сваім сябрам.

 

Калі ўжо амаль сышлі з плошчы, убачыў, што ў мой бок бяжыць некалькі супрацоўнікаў. Яны крычалі: "######## [разышліся] па дамах, сукі". Я зрабіў крок ім насустрач і сказаў, каб назвалі званне і прозвішча. Тры ці чатыры рэзка разгарнуліся і пабеглі ў іншы бок, а той, які крычаў матам, спыніўся за некалькі метраў ад мяне і сказаў, што я паважаны чалавек у горадзе і мне лепш ісці дадому. Я яшчэ раз папрасіў яго назвацца, але ён разгарнуўся і ўцёк.

 

Па дарозе дадому перыядычна мне на вочы трапляліся супрацоўнікі са шчытамі. Яны беглі на мяне, але за некалькі метраў да разгортваліся або проста мянялі траекторыю. Ці то прызнавалі мяне як спартсмена, ці то ім станавілася некамфортна пры выглядзе таго, хто больш магутны і больш іх. Мабыць, спрацоўваў інстынкт самазахавання. Дадому я прыйшоў з выразным разуменнем, што так нельга, што трэба нешта мяняць. І што заўтра я зноў пайду выказваць сваю пазіцыю супраць фальсіфікацыі і гвалту.

 

Каля сямі вечара 10 жніўня я выйшаў са свайго дома. Я жыву ў прыватным сектары і да плошчы дабраўся хвілін за 40. Там ужо было вельмі шмат людзей. Ўбачыў шарэнгу салдат у ахоўнай форме з шчытамі і дубінкамі ў руках. А перад імі на каленях 15-20 чалавек, якія нешта ім казалі. Я падышоў бліжэй да фантана, які знаходзіцца перад плошчай, і пачуў што людзі просяць салдат сысці і нікога не чапаць. Пазней я даведаўся, што гэта былі салдаты ўнутраных войскаў вайсковай часці 6713, якая месьціцца ў Бабруйску. Менавіта гэтыя хлопцы ахоўваюць ВК-2 у тым месце.

 

Каля фантана сустрэў сяброў і знаёмых. Мы сталі абмяркоўваць ўчорашнія падзеі і паралельна назіралі за тым, што адбываецца на плошчы. Шмат хто казаў, што АМАП ужо хапаў людзей, якія рухаліся ў бок плошчы, каб не даць сабрацца. Праз некалькі хвілін пасля таго, як я падышоў да фантана, салдатам была дадзена каманда выціскаць людзей. Тых, хто стаяў на каленях, сталі падымаць і цягнуць у аўтазак. Хто не хацеў уставаць, білі дубінкамі. На маіх вачах аднаму хударлявы мужчына двое салдат нанеслі некалькі магутных удараў па спіне. Ён нават не паспеў падняцца. Яго ўзялі пад рукі і проста павалаклі. Частка мяне разумела, што трэба сыходзіць, але іншая частка казала, што мы ж мірна стаім. Ніхто нічога не скандуе, не выяўляе агрэсіі да сілавікоў. І тады я спытаў сябе: чаму я — чалавек,

 

Нечакана шарэнга салдат апынулася перада мной на адлегласці пары метраў. Яны стулілі шчыты і былі ў баявой гатоўнасці. Людзі побач са мной паднялі рукі і сказалі, што проста мірна стаяць. Я зрабіў крок насустрач салдатам і таксама падняў рукі, паказаўшы, што ў мяне нічога няма. У тую ж секунду ззаду шарэнгі з'явіўся салдат і распыліў у мой бок брую газу з балончыка. Я паспеў адхіліцца, павярнуўся бокам і хацеў адысці, але адчуў удар дубінкі ў вобласць галавы і шыі. Як пасля мне сказалі тыя, хто стаяў ззаду і збоку ад мяне, біў прапаршчык Канстанцін Яндола. Я разгарнуўся да яго тварам, вырваў шчыт у яго з рук і на аўтамаце нанёс яму добрую аплявуху тыльным бокам далоні вобласць шлема. У той самы момант я адчуў яшчэ адзін удар па галаве дубінкай. Зараз ужо з левага боку. Я ўбачыў што гэты супрацоўнік у іншай амуніцыі. Ён быў увесь з чорным і даволі рослы. Калі ён замахнуўся зноў, я паднырнуў пад дубінку і ўдарыў яго. Спрабуючы вырвацца з гэтага ланцуга, разгарнуўся ў правы бок, але насустрач мне рухаўся яшчэ адзін супрацоўнік, ён ужо замахваўся дубінкай. Пазней я даведаўся, што гэта быў падпалкоўнік ГУБАЗ Андрэй Зорын. Я нагой яго левай рукой і хацеў сыходзіць, але мне зноў прыляцелі дубінкай у вобласць спіны. А калі павярнуўся, убачыў яшчэ аднаго супрацоўніка ў чорным, які спрабаваў ударыць мяне дубінкай. Я зноў зрабіў ўхіл у бок і ўдарыў яго. Пасля чаго разгарнуўся ў бок парку і стаў бегчы, але на маім шляху з'явіўся яшчэ адзін супрацоўнік у чорнай амуніцыі без апазнавальных знакаў. Ён зрабіў ўзмах дубінкай, але я стукнуў далонню пад шлем — і ён упаў.

 

Я адбег парк метраў на 200 ад плошчы і там сустрэў сваіх сяброў і знаёмых. Усе былі ў здзіўленні, навошта ў нас было распыляць газ і пачынаць біць? Людзі ж проста стаялі, нічога не скандавалі. У нас нават не было нацыянальнай сімволікі. У мяне крыху балела галава і гарэла спіна. Зняў майку і папрасіў рабят паглядзець што там. Хлопцы ачмурэлі — спіна была спаласаваныя. А я ў стане афекту нават і не адчуў, калі яны паспелі столькі разоў патрапіць.

 

Мы яшчэ крыху пастаялі ў парку, а затым ўбачылі, як у наш бок накіроўваюцца шарэнга сілавікоў. Яны зайшлі ў парк, спыніліся метрах у 50 і стулілі шчыты. Мы адышлі трохі назад, але яны зноў наблізіліся роўна на столькі, на колькі мы адышлі. Потым, з крымінальнай справы, я даведаўся, што сваімі аплявухамі накаўтаваў пару супрацоўнікаў, у тым ліку прапаршчыка Яндолу, з-за ўдару якога ўсё і пачалося. Калі б не ён, я проста адышоў бы таму і нічога гэтага не было.

 

Менавіта таму салдаты ўнутраных войскаў спрабавалі мяне выбавіць з парку, каб затрымаць і добранька збіць. Калі мне змянілі меру стрымання пад хатні арышт, мне напісаў адзін салдат, які служыў у нашай частцы. Ён распавёў, што ў той вечар гэтыя салдаты прыйшлі ў размяшчэнне вельмі азлобленыя. Непахвальна лаяліся ў мой адрас. Казалі, што калі б яны мяне тады злавілі, забілі б ці пакалечылі.

 

Тым не менш мне ўдалося патрапіць дадому. Галава моцна хварэла — на ёй былі гематомы ад удараў дубінкамі. Дома нікога не было, я ўзяў з паліцы ключы ад машыны і вырашыў накіравацца ў бальніцу, каб зрабіць КТ. Боль у галаве мяне вельмі турбавала.

 

Як даведаўся пазней, за мной ужо сачылі. Нават выклікалі СОБР, каб затрымаць. Мабыць у мясцовых карнікаў не хапіла духу мне проста патэлефанаваць і сказаць, што пры маёй самаабароне пацярпелі супрацоўнікі. Мой нумар выдатна ведаюць многія супрацоўнікі нашага РАУС. Старэйшы брат маёй жонкі (царства яму нябеснае) 22 рока адпрацаваў начальнікам фінансавага аддзела міліцыі нашага горада і раёна. Калі б мне ў той жа вечар патэлефанавалі з РАУС і паведамілі, што адбылося, то, паверце, я тут жа прыйшоў бы да іх і даў усе тлумачэнні. Тым больш ёсць відэа, якое здымалі самі супрацоўнікі. Яны выдатна ведаюць, хто пачаў ўсю гэтую зьдзелку. Але яны вырашылі зрабіць паказуху і выклікалі СОБР.

 

Як толькі я ад'ехаў ад дома метраў 200-300, мне насустрач праехалі тры машыны з уключанымі маячкамі. Я і падумаць не мог, што гэта да мяне. Спакойна з імі размінуўся і накіраваўся ў бок лякарні. Але метраў за 300 да аддзялення на пешаходным пераходзе мяне падрэзалі і кінулі пад маю машыну светлашумавыя гранаты. Вакол было шмат мінакоў, ім крычалі, што працуе СОБР. Я паспеў заблакаваць машыну, але шкло пярэдняй дзверы было апушчана. Калі два супрацоўнікі падбеглі да кіроўчай дзверы, я падняў рукі і паклаў іх на руль. Спытаў, што здарылася, але замест адказу мяне пачалі біць кулакамі ў галаву. Адзін з удараў трапіў у скроневую косць з левага боку. Я стаў закрывацца рукамі, казаў, што цяпер спакойна выйду з машыны. Паспрабаваў адчыніць дзверы, але мне не далі гэтага зрабіць і стрэлілі практычна ва ўпор тры разы з траўматычнага пісталета. Прама ў грудзі. Пасля чаго я ўсё ж такі здолеў адчыніць дзверы і выйшаў з машыны. Ўдары дубінкамі не спыняліся. Калі я лёг на зямлю, адзін з супрацоўнікаў назваў мяне па імені і сказаў, што я "заваліў мянта". І таму ім далі каманду мяне жорстка затрымаць. Я яго адразу пазнаў. З Мішам, як і яшчэ парачкай байцоў САХРу, мы разам трэніраваліся. Хлопцы цудоўна ведалі, каго едуць затрымліваць. Таму ім і давялі інфармацыю, што я нібыта кагосьці забіў. Хоць прапаршчык Яндола ўжо праз 40 хвілін пасля маёй аплявухі прыйшоў у сябе. Яго жыццю нічога не пагражала. Але органы вырашылі прынцыпова жорстка пакараць мяне. Я яго адразу пазнаў. З Мішам, як і яшчэ парачкай байцоў САХРу, мы разам трэніраваліся. Хлопцы цудоўна ведалі, каго едуць затрымліваць. Таму ім і давялі інфармацыю, што я нібыта кагосьці забіў. Хоць прапаршчык Яндола ўжо праз 40 хвілін пасля маёй аплявухі прыйшоў у сябе. Яго жыццю нічога не пагражала. Але органы вырашылі прынцыпова жорстка пакараць мяне. Я яго адразу пазнаў. З Мішам, як і яшчэ парачкай байцоў САХРу, мы разам трэніраваліся. Хлопцы цудоўна ведалі, каго едуць затрымліваць. Таму ім і давялі інфармацыю, што я нібыта кагосьці забіў. Хоць прапаршчык Яндола ўжо праз 40 хвілін пасля маёй аплявухі прыйшоў у сябе. Яго жыццю нічога не пагражала. Але органы вырашылі прынцыпова жорстка пакараць мяне.

 

***

 

— Пасля затрымання мяне даставілі ў РАУС і пасадзілі ў камеру. Аднаго. Былі думкі, што зараз будуць біць і помсціць. Але з таго моманту да мяне ні адзін супрацоўнік не ужыў фізічнага ўздзеяння. Нават у Жодзіна стаўленне было паважлівае — у мой адрас не было сказана ніводнага грубага слова. Можа, зноў павага да спорту. Бо начальнік корпуса турмы давёў асабістаму складу інфармацыю аб тым, каго і за што да іх даставілі. Можа гэта і адыграла нейкую ролю ў дачыненні да мяне. Але тады, калі мяне толькі пасадзілі ў камеру, я даў сабе выразную ўстаноўку: будуць біць — буду біць у адказ жорстка і бескампрамісна. І будзь што будзе. Рыхтаваўся да горшага сцэнару.

 

Цікава, што адвакат распавяла, што на наступны дзень пасля майго затрымання каля РАУС сабралася шмат людзей, якія скандавалі "Свабоду Кудзіну!" Але мяне да таго моманту адправілі ў Жодзіна. Потым стала зразумела, што гэта зроблена, каб зняць рэзананс і каб я паспеў трохі зажыць, так як адвакат патрабавала правесці незалежную экспертызу майго стану здароўя, таму што мой стан пагаршалася. З ірванай раны на руцэ была бачная трубчастая косць мезенца, галава пульсавала і хварэла, з трох адтулін ад куль на грудзях цякла кроў. У РАУС мяне везлі, заламаўшы рукі за спіну. Я адчуваў як пад нагамі хлюпае кроў. Жонка расказвала, што калі яна з маім малодшым братам забірала машыну, салон увесь быў у крыві. Хлопцы з мыйкі, калі ўзялі яе на хімчыстку, думалі, што машына пасля аварыі.

 

Актыўнічаць і байцоўскія братэрства. Усе байцы сусветнага ўзроўню, усё, хто мяне ведае, падтрымлівалі, заступаліся. Пост словы падтрымкі ў соцсецях, дапамагалі даваць максімальную агалоску маёй справай. Калі б гэтага не было, мяне б маглі і не выпусціць пад хатні арышт і канкрэтна б спакавалі. Ведаю, што многія хлопцы з федэрацыі, трэнеры таксама рабілі ўсё, што ў іх сілах.

 

На целе былі гематомы: адна вялікая ў вобласці сэрца, на грудзях сляды ад гумовых куляў. Адна куля трапіла ў мечападобны адростак, іншая — у сэрцы, а трэцяя ў цэнтр грудной клеткі. Прайшло ўжо чатыры месяцы, але боль у грудзях яшчэ засталася. Акрамя таго мне разарвалі мезенец да косткі — наклалі сем-восем швоў.

 

Некалькі разоў у камеры я з'язджаў па сценцы, пару разоў адключаўся. Было моцнае страсенне, падванітоўвала і ўсё круцілася. Зняў майку і абматаў ёю руку, каб хоць неяк спыніць кроў. Дзесьці каля гадзіны да мяне нават ніхто не прыходзіў. Хоць пад столлю вісела камера і на маніторы было відаць, што я зваліўся на падлогу. Ніхто нават не адчыніў дзверы і не спытаў пра маё самаадчуванне. Нават калі я падпоўз да дзвярэй і пастукаў. Потым пачуў словы аднаго супрацоўніка пра мяне. Маўляў, чаго-то ён там валяецца. Тады дзверы адкрылі, я сказаў што вельмі моцна баліць галава і сэрца. Супрацоўнік нічога не сказаў і зачыніў дзверы. Праз некаторы час я пастукаў яшчэ раз, але рэакцыі ніякай.

 

Затым дзверы адчыніліся, і на парозе камеры паўстаў падпалкоўнік Вадзім Прыгара — начальнік РАУС. Ён і кіраваў усімі дзеяннямі карнікаў у Маладзечне. Сам бачыў і чуў, як ён аддаваў загады біць і разганяць людзей. Ён спытаў мяне пра стан, я распавёў, і ён сышоў. Праз некаторы час прыехала "хуткая". Лекар тут жа сказаў, што мяне трэба везці на КТ і тэрмінова зашываць. Але супрацоўнікі не хацелі адпраўляць мяне ў лякарню. У выніку на месцы мне замерылі ціск, перавязалі руку, раны на грудзях, зрабілі пару нейкіх уколаў і далі таблеткі. Але доктар сказаў: "Калі вам тут патрэбен жмур, то я здымаю з сябе адказнасьць". У выніку мяне пад канвоем адвезлі ў лякарню.

 

Спачатку мяне вывелі праз цэнтральны ўваход РАУС, дзе я ўбачыў сваю жонку. Падміргнуў ёй і ўсміхнуўся, каб яна не перажывала. Толькі мяне пасадзілі ў машыну, як з аддзялення выскачыў нейкі бы шалёны Начальнік і пачаў крычаць, што мяне трэба аформіць пад пратакол. Мяне зноў дасталі з машыны і вярнулі ў камеру. Потым зноў вывелі. Прышпілілі кайданкамі да супрацоўнікаў, выдалі ім зброю і накіравалі следам за намі яшчэ адну машыну суправаджэння. У выніку са мной у лякарне было чалавек пяць міліцыянтаў і яшчэ некалькі чалавек на вуліцы. Суправаджалі, як мясцовага Пабла Эскабара :)

 

Дзесьці нават было прыемна. Зараз успамінаю з гумарам.

 

Пасля працэдур ў лякарні, мяне вярнулі ў пастарунак, аформілі дакументы і пакінулі да раніцы ў ІЧУ. Не магу спаць. У галаве ўсё кружыцца, раны дзіка баляць ... Раптам мяне рэзка выводзяць з камеры і кажуць, каб я хутка падпісаў нейкія лісткі. Я падпісаў, не чытаючы — не той стан. Памятаю толькі, што на першым было напісана "Акт аб затрыманні" ці нешта такое. Копіі далі ў камеру. Ужо пасля, калі трошкі палягчэла, я прачытаў паперы і зразумеў, што мне ўпіхнулі докі, дзе я прызнаю сябе вінаватым па артыкуле 364 КК РБ. Тыпу я прыйшоў на плошчу і стаў біць супрацоўнікаў, міла якія стаяць і якія ахоўваюць грамадзян ад гвалту.

 

Па законе я павінен быць праседзець у камеры да трох сутак, пасля чаго мне павінны прад'явіць абвінавачванне, а пракурор павінен вынесці меру стрыманьня. Але мяне начным этапам з 11 на 12 жніўня адправілі ў Жодзіне. А пасля васьмі дзён там прывязі назад у Маладзечна і пачалі працаваць. У першы дзень са мной працаваў следчы. Была сустрэча і з "пацярпелымі", якім нават у вочы мне было сорамна глядзець. Яндола дык увогуле сядзеў паніклы і глядзеў на падлогу. Такое адчуванне, што гэта ён быў пад вартай, а не я. Падпалкоўнік Зорын дрыготкім голасам казаў, што ведаў мяне і ніколі ў жыцці не ўдарыў б мяне дубінкай. Былі і яшчэ два сведкі. Скажу, што гэта было вартае жалю відовішча — глядзець на "афіцэраў", як яны скардзяцца і ныюць дрыготкім голасам.

 

Салдат-кантрактнік, які прыйшоў на вочную стаўку, каб мяне апазнаць, надзел бейсболку і маску. І ўвесь час глядзеў у падлогу. Я ж глядзеў і ўсміхаўся яму ў твар. Бачыў, як ён дрыжаў ад страху. Ён быў у цішотцы без рукавоў. Таму я бачыў, як па яго руках прабягала нервова ўсё яе цела. Я яшчэ тады думаў, калі ты рабіў "Брава справа" — разганяў наркаманаў і прастытутак, — чаго ж ты пад маскай. А таму, што сцыкотно ў вочы глядзець! Я быў упэўнены ў сваёй праўдзе. Таму і глядзеў з усмешкай. Нават, калі ў Жодзіна ў панадворак выводзілі шпацыраваць, я, ідучы па калідорах (хто бываў, той ведае), напяваў розныя песні і прыпеўкі. Канваіры яшчэ пыталіся, чаму мне так весела. Я ім нічога не казаў. Толку ім нешта тлумачыць. Я ведаў, што за мной праўда. Я прыйшоў мірна выказаць пратэст супраць гвалту і супраць такіх выбараў. Мяне ж "траванули" газам, пачалі біць дубінкамі. І я як нармальны мужык даў адпор. Гэта была самаабарона. Я ведаў, што нікога адмыслова першым не біў. І мне твар хаваць няма за што. Нейкім баевіком або злачынцам я сябе не лічу.

 

На наступны дзень пасля апісанай мною працы са следчым мяне зноў выклікалі на размову. Толькі гутарылі ўжо супрацоўнікі ГУБАЗ. Абодва ў званні падпалкоўнікаў. Адзін з Менска, другі - наш, начальнік крымінальнай міліцыі Маладзечне. Скажу шчыра, абодва адэкватныя людзі. Ніякага ціску. Як я зразумеў з допыту, яны думалі, што я нейкі каардынатар і арганізатар руху за свабоду ў Маладзечне. Я, вядома, быў ўсцешаны такой славай, але адказаў ім, што выйшаў сам. У мяне спыталі, ці ведаю я, якія сумы плацяць тым, хто выходзіць на акцыі. І тут я кажу, што чуў пра гэта ... Яны адразу напружыліся, а я дадаю, што чуў гэта ў СІЗА ад "падоўжнага", які ходзіць па калідоры ізалятара. Яго імя я ўжо не памятаю, але памятаю, як ён адкрыў "кармушку" і сказаў: "Дзецюкі, чулі, што ў Менску тым, хто ў першых шэрагах, плацяць па 200 долараў. А ў Маладэчне — па 50 эўра". Шмат пыталі яны мяне і пра нашых фанатах. Допыт доўжыўся каля трох гадзін. Пагаварылі па душах увогуле.

 

Затым да мяне прыйшоў падпалкоўнік або палкоўнік з міліцыі ўласнай бяспекі. Дакладней, мяне прывялі да яго. Я думаў, будзе дапытваць на тэму, як са мной звярталіся і чаму так жорстка затрымалі. А ён мяне давай дапытваць на палітычныя тэмы. І яшчэ спрабаваў ўціраць пра нейкіх звяроў, якія рвуцца да ўлады, пра тое, як у нас усё крута і добра ў краіне. На чацвёрты дзень знаходжання ў маладзечанскім ІЧУ мяне зноў тузае падпалкоўнік ГУБАЗ і кажа, што магу выйсці пад хатні арышт, але трэба зняць відэа ў кабінеце начальніка і папрасіць прабачэння. Сказаць, што не жадаў прычыняць шкоду супрацоўнікам і папрасіць спартсменаў не біць іх. Ну і сказаць, што я не палітычны. Каб рэзанансу не было. І яшчэ адна ўмова выхаду — ніякіх інтэрв'ю, на акцыях не з'яўляцца.

 

Пайшоў у камеру, лёг ... Думаю: казаць ці ўсё ж такі ўперціся і ўзяць тэрмін. Але адказнасць за сям'ю і дзяцей (іх у нас пяць) не дазволіла паказваць характар халоднай сістэме. Падумаў, скажу па-мінімуму — і на гэтым хопіць. Відэа запісалі — і мяне назад у камеру. Запісалі ў 13:00, а у 19:00 нічога не адбываецца. Думаю, падмануў падпалкоўнік. Але ў 19:20 адкрываецца дзверы: "Кудзін, з рэчамі на выхад".

 

***

 

Затым мне сказалі, што неабходна пакрыць шкоду пацярпелым і што гэта можа паўплываць на ход маёй справы. Мы з адвакатам вырашылі, што кампенсуем "шкоду". Праўда на нашым баку, а закон, на жаль, няма. Прапаршчык Яндола запытаў 15 000 рублёў за накаўт ад чэмпіёна свету, падпалкоўнік Зорын — 4000 рублёў за отколотые зуб. Хоць на вочнай стаўцы абодва крычалі, што яны афіцэры і ім грошай не трэба. Яны афіцыйна падпісалі ўсе дакументы, што не маюць прэтэнзій і шкода кампенсаваны ў поўным аб'ёме. Я думаў, можа, справа закрыюць па прымірэння, але не — справа ўсё роўна давялі да суда. Цяпер вельмі шкадую, што заплаціў ім. Што цікава, калі Яндола тэлефанаваў майму адвакату, ён быў вельмі моцна нападпітку. Казаў, што гатовы ўзяць грошы. Калі жонка прывезла яму на наступную раніцу патрэбную суму, ён быў з добрым перагарам. Казаў, што начальства яму забараніла браць грошы,

 

Кампетэнтныя людзі даведаліся і расказалі мне, што паеду я за праўду гадкоў на пяць і буду чакаць амністыі або змены рэжыму. Як толькі справу перадалі ў суд, я зразумеў, што судовая сістэма згніла ў нашай краіне цалкам. Праўды няма. У мяне быў суд па адміністрацыйнай справе. Гэта быў проста цырк. І я проста сцёбаўся з суддзі, якая зачытвала мне, што я нешта скандаваў, махаў нацыянальнай сімволікай, крычаў нешта ў адрас улады і гэтак далей. Хоць у крымінальнай справе выразна напісана, што я проста стаяў і глядзеў у бок плошчы. Нават не быў на ёй. Маразм!

 

Увогуле, стаў рыхтавацца да ад'езду на "зборы". Сказаў жонцы, што хачу на судзе выглядаць добра. Купілі кашулю, добры пінжак. Замовіў дроўцаў і кожны дзень працаваў на ўчастку: калоў дровы, садзіў туі, падстрыгаў газон. Увогуле вёў звычайную жыццё. Максімальна хутка скончыў даробкі па хаце, якія жонка сама не зможа зрабіць. Казаў ёй, што калі закрыюць, то ненадоўга, але трэба паспець сёе-тое скончыць, каб ёй лягчэй было. Яна хвалявалася і плакала, калі гаворка заходзіла пра суд, але я не мог нічога сказаць пра свае планы. Разумеў, што "супрацоўнікі" могуць насесть, а яна і дзеці могуць прагаварыцца. Думаю, яна мне даруе за гэта.

 

Сам памяркуй, які ў мяне быў выбар? Стаць ахвярай гнілога рэжыму, сядзець у турме і цягнуць на сябе грошы з шматдзетнай сям'і, якая жыве без карміцеля, ці з'ехаць за мяжу, аднавіцца фізічна (для прафесійнага байца ў мяне закат лепшых рокаў кар'еры) і правесці некалькі гучных баёў, пабіцца за тытул у еўрапейскіх прамоўшане і дапамагчы сям'і фінансава. Я выбраў другое.

 

Усіх нюансаў сваёй перакідання за кардон я раскрыць не магу, каб не падстаўляць людзей. Але ўсё было выразна, чыста і прафесійна. Я ім вельмі ўдзячны за гэта. Па гэтых жа прычынах не магу раскрыць сваё месцазнаходжанне. Але абяцаю, што хутка будуць навіны.

 

Вярнуся дадому, як толькі гэта будзе магчымым, яшчэ больш моцны духам і целам. Вельмі сумую па сям'і, па бацькам. Хачу падзякаваць усім, хто дапамагаў і перажываў за мяне. Я атрымаў вялікую маральную падтрымку ад вялікай колькасці людзей. Хачу пажадаць усяму беларускаму народу адзінства, росквіту і міру!

 

 

Прэзідэнты Літвы ды Ўкраіны дамовіліся падтрымліваць

грамадзянскую супольнасьць Беларусі

 

— Мы бачым, што цяперашняя сітуацыя не паляпшаецца. Таму вялікае значэнбне мае падаўжэнбне санкцый ЭЗ супраць рэжыму Лукашкі, — кажа прэзідэнт Літвы Гітанас Наусэда.

 

"Хартыя'97%", 7 сьнежня 2020 р.

 

 

"Поднимать престиж кого?

Страны, которая репрессирует своих спортсменов?!"

 

Известная баскетболистка отреагировала на заявление главы Минспорта.

 

Министр спорта Беларуси Сергей Ковальчук в эфире "Беларусь 1" заявил:

 

— Сегодня спортсменам нужно думать о том, как поднимать престиж нашего государства на мировой арене.

 

Ответ баскетболистки Елены Левченко приводит Беларусский фонд спортивной солидарности:

 

— Поднимать престиж кого? Страны, которая репрессирует своих спортсменов?! Вам плевать на спортсменов, вам важны только медальки и места. А, ну и чтобы рты не открывали да бумажки подписывали!

 

"Салiдарнасць", 7 сьнежня 2020 р.

 

 

Да страйку далучыўся

 

Інжынер групы тэхнагляду, цэха 611 ААТ "Нафтан" завод "Палімір" заявіў пра сваё далучэнне да агульнанацыянальнай стачкі. Стаж працы на прадпрыемстве — 24 рока.

 

"Закон не выконваецца, а перакульваецца з ног на галаву".

 

Вядучы інжынер "Нафтану" ў прыёмцы абсталявання Юрый Гашаў далучыўся да агульнанацыянальнага страйку.

 

"Новаму дырэктару не патрэбныя ні інжынерныя, ні эканамічныя, ні сацыяльныя паляпшэння працы заводу".

 

На "Горадняпрамбуд" першы чалавек далучыўся да стачкі.

 

Да страйку далучыўся чарговы працаўнік "Беларуськалію" Андрэй Віктаравіч Прылуцкі.

 

Андрэй Прылуцкі электраслесар участку "Пад'ём".

 

 

"Забралі ўсіх, хто змясціўся ў бусы"

 

У Лагойску ўчора затрымалі 19 чалавек. Гэта палова ўсіх, хто выйшаў на марш у месце.

 

— Забралі ўсіх, хто змясціўся ў бусы. Астатнія разышліся. Забралі нават дзяўчыну, якая ішла святкаваць народзіны. Парвалі ёй куртку і затаўклі ў бус разам з букетам кветак, — кажа сведка.

 

 

Грамадзянку Швейцарыі асудзілі на 2,5 рока

 

Грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ асудзілі на 2,5 рока турэмнага зняволення за тое, што сарвала балаклаву з амапаўца.

 

Справу Наталлі Хершэ, грамадзянкі Швейцарыі, сёння працягваюць разглядаць у Савецкім судзе. Мінулым разам пракурор запрасіў для яе два з паловаю рока зняволення.

 

На судзе Наталлі далі апошняе слова:

 

— Я жыву ў дэмакратычнай краіне, дзе выконваюцца правы свабоды слова і мірных сходаў. Дзе яны дакладна вызначаны Канстытуцыяй ды гарантуюцца дзяржавай.

 

Менавіта такой я бачу сваю радзіму — Беларусь будучыні. Свабодную Беларусь.

 

На судзе таксама прысутнічаюць прадстаўнікі амбасады Швейцарыі.

 

Наталлю Хершэ прызналі вінаватай і пакаралі  двума з паловаю рокамі пазбаўлення волі.

 

Суддзя прызначыў таксама спагнаць з Наталлі маральную кампенсацыю.

 

На судзе прысутнічалі амбасадары Швейцарыі і Аўстрыі.

 

Пасля суда прысутныя пачалі крычаць "Ганьба!".

 

 

"Маршы мудрасці" ў Менску

 

Да пл. Коласа, дзе сёння збіраюцца пенсіянеры, прыгналі аўтобусы з завешанымі вокнамі.

 

З аўтобусаў высадзіліся касманаўты.

 

Чытачы таксама паведамляюць, што ў цэнтры Менску ДАІ заблакавала дарогу. На здымку: перакрыжаванне ля Акадэміі мастацтваў.

 

Нашыя чытачы пішуць, што бусы з ціхарамі заблакавалі прыпынкі ў цэнтры Менску. Будзьце асцярожныя!

 

Журналістка "Белсату" Любоў Лунёва і аператар Іван Куракевіч затрыманыя на Маршы пенсіянераў.

 

Цяпер затрыманыя ў РУУС, іх афармляюць на Акрэсціна.

 

Карнікі ля філармоніі ў Менску.

 

Сёння на "Маршы мудрасці" аднаго з удзельнікаў цягнулі за ногі па зямлі.

 

Частка ўдзельнікаў маршу пенсіянераў дайшла да плошчы Незалежнасці.

 

Пенсіянеры сабраліся каля ялінкі, міліцыянт праз гукаўзмацняльнік паўтарае, што акцыя несанкцыянаваная.

 

Другая частка маршу дайшла да Прывакзальнае плошчы.

 

На Прывакзальную плошчу прыехалі карнікі.

 

 

На ўваходзе ў сельсавет б-ч-б сцяг

 

У Новых Засімавічах Пружанскага раёну на ўваходзе ў мясцовы сельсавет бел-чырвона-белы сцяг.

 

 

Выкладчыкаў БДУІР асудзілі на 12 содняў арышту

 

Анжэла Гайдучык з кафедры фізічнага выхавання (спецыялізацыя СМГ) і Сяргей Стахоўскі з кафедры інфарматыкі атрымалі па 12 содняў арышту ў судзе Фрунзенскага раёна Менску.

 

Выкладчыкаў БДУІР затрымалі падчас нядзельнай акцыі пратэстаў.

 

 

Святлана Ціханоўская — пра сапраўдных дармаедаў у Беларусі

 

— Галоўны дармаед у Беларусі — гэта Аляксандр Лукашка. Кожны тыдзень ягоная "самазанятасць" прыносіць краіне мільённыя страты. Кожны тыдзень праз яго звальняюць сумленных людзей і знішчаюць сумленныя бізнесы. Кожны тыдзень праз яго беларусы вымушаныя пакідаць краіну і вывозіць свае кампаніі, таму што часам гэта адзіны спосаб рабіць працу і зарабляць.

 

Лукашка павінен сысці і даць людзям магчымасць працаваць у сваёй краіне.

 

 

Для абмену вопытам

 

Прадстаўнікі некалькіх дваровых чатаў з Барысава, Жодзіна і Смалявічаў сустрэліся для абмену вопытам.  І не забыліся перадаць прывітанне жыхарам сваіх гарадоў і ўсім вольным беларусам.

 

 

На мяжы затрымалі былога міліцыянты Дзмітрыя Кулакоўскага

 

Былога начальніка крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Менску Дзмітрыя Кулакоўскага не выпусцілі з Беларусі, а затрымалі на мяжы. Цяпер ён за кратамі.

 

Былога міліцыянта абвінавачваюць у абразе прадстаўніка органу ўлады. Распачалі крымінальную справу.

 

Раней Дзмітрый Кулакоўскі распавядаў пра гвалт і катаванні на Акрэсціна.

 

 

530 навукоўцаў падпісалі адкрыты ліст супраць рэпрэсіяў

 

Навукоўцы не згодныя з тым, што кіраўніцтва навуковых установаў не працягвае кантрактаў сваім васьмю калегам з НАН Беларусі.

 

"Рэпрэсіі ў дачыненні да навукоўцаў, якія выконваюць свае прамыя прафесійныя і грамадскія абавязкі, недапушчальныя!

 

Важна заўважыць, што навукоўцы, якіх рэпрэсуюць такім чынам, маюць высокую кваліфікацыю, мноства публікацыяў, патэнтаў, маюць добрую рэпутацыю ў міжнароднай навуковай супольнасці", — гаворыцца ў звароце.

 

 

Да страйкоўцаў далучылася настаўніца дзіцячай школы мастацтваў

 

Да страйкоўцаў далучылася Кацярына Ляўчынская, настаўніца Ваўкавыскай дзіцячай школы мастацтваў.

 

— Гэтая дзяўчына не раз даказвала сваю смеласць, яе не раз затрымлівалі, змяшчалі ў ІЧУ, не адзін суд за плячыма гэтай маладой гераіні.

 

Вера ў справядлівасць толькі расла, нягледзячы на пагрозы працаўнікоў праваахоўных органаў.

 

Кацярына, як настаўніца, стала на абарону светлае будучыні дзяцей, свабоду слова і выбару.

 

 

Прэтэнзія — БЧБ-маска

 

У Горадні сёння на Савецкай плошчы афіцыйна ўключылі святочную ілюмінацыю. Падчас гэтае падзеі затрымалі актывіста Ежы Грыгенча. Прэтэнзія — БЧБ-маска. Затрымліваў кіраўнік гарадзенскага АМАПу Віктар Краўцэвіч. Адпусцілі актывіста праз 20-30 хвілін, змусіўшы замяніць маску.

 

"Белсат", 7 сьнежня 2020 р.

 

 

К национальной забастовке присоединяется

 

К национальной забастовке присоединяется работник РУП "Брестэнерго" Дервоед Валерий Александрович.

 

"Я против беззакония и правового беспредела происходящего в нашей стране. Я не могу спокойно смотреть на то, как убивают моих сограждан, поэтому присоединяюсь к стачке!".

 

Telegram-канал "Стачка Нафтана", 7 сьнежня 2020 р.

 

 

Чаму ў Беларусі — "...здзец"

 

Ліцэістку Сашу затрымалі 6 снежня ў Сухарава. Але ледзь толькі яна пачала тлумачыць праўладнай карэспандэнтцы Людміле Гладкай, чаму ў Беларусі — "...здзец", як тая выключыла запіс. А шкада. І ўдвая шкада, што 17-рочная дзяўчына лепш разумее, што адбываецца ў краіне, чым карэспандэнтка газеты Адміністрацыі "прэзідэнта".

 

 

Новы санкцыйны спіс Эўразвязу

 

Да сярэдзіны снежня Эўразвяз дадасць у беларускі санкцыйны спіс "+/- 40 радкоў — у асноўным людзі, але таксама і некалькі прадпрыемстваў". Пра гэта піша журналіст Рыкард Ёзвяк (Rikard Jozwiak), які працуе ў Бруселі.

 

P.S. І гэта ўсё, што яны вы***лі?!.. ("Ju.K.")

 

 

Карнікі спрабуюць сарваць Марш мудрасці ў Менску

 

Яны перакрылі выхады з плошчы Якуба Коласа, дзе сёння збіраюцца пенсіянеры, і перашкаджаюць руху калоны. Па звестках @tutby_official, ужо затрыманы адзін чалавек з ліку ўдзельнікаў акцыі.

 

У Менску затрыманыя журналістка "Белсату" Любоў Лунёва і аператар Іван Куракевіч. Яны асвятлялі Марш мудрасці.

 

 

Прымушаюць паказаць увесь багаж — нават брудныя майткі

 

Беларусаў, якіх затрымлівалі за ўдзел у "незаконных масавых мерапрыемствах", пачалі пільна даглядаць на мяжы. Спачатку доўга ўглядаюцца ў пашпарт, пасля прымушаюць паказаць увесь багаж — нават брудныя майткі.

 

 

Усё паўтараецца: чым 2020-ы падобны да 1937-га?

 

Жорсткасць карнікоў як падчас разгонаў акцый пратэсту, так і ў пастарунках ды ізалятарах, стаўленне ўлады да людзей, пераслед за нацыянальную сімволіку — усё, што мы назіраем у Беларусі 2020 рока, выклікае адчуванне паўтарэння гісторыі. Нешта вельмі падобнае, сцвярджаюць гісторыкі, адбывалася ў Беларусі ў 30-я рокі мінулага старочча.

 

Ці сапраўды можна параўноўваць рэпрэсіі 30-х рокаў мінулага старочча з тым, што адбываецца ў нашай краіне цяпер? Ці ёсць падабенства ў паводзінах улады, спецслужбаў, шараговых беларусаў? Роля Масковіі і міжнародная сітуацыя — якія яны былі і ёсць цяпер? Разважае гісторык і праваабаронца Таццяна Процька.

 

 

Пра што тэлефануюць беларусы

 

МУС рэгулярна публікуе тэлефанаванні ў міліцыю з просьбамі гвалтоўна спыніць вулічныя пратэсты, а часам і страляць у мірных дэманстрантаў. Ёсць падставы меркаваць, што з большага тэлефануюць былыя і дзейныя карнікі.

 

А на кароткі нумар "Эўрарадыё" *5050 прыходзіць абсалютна іншая зваротная сувязь. Напрыклад, жанчына з Гомеля распавядае, як прыгожа, калі яе суседзі ўвечары запальваюць белыя і чырвоныя агеньчыкі на пад'ездзе.

 

Нагадваем, па нумары *5050 можна бясплатна слухаць апошнія навіны. А калі даслухаць да канца, можна распавесці "Эўрарадыё" сваю навіну.

 

 

Актыўна закупляюць чырвона-зялёныя анучы

 

Дзяржаўныя ўстановы па ўсёй Беларусі актыўна закупляюць чырвона-зялёныя анучы. Свежыя тэндары абвясцілі выканкамы, лякарні, лясгасы. І нават над турмой у Жодзіне цяпер лунае не адзін, а тры дзяржаўныя анучы!

 

 

"Сілавікі" — гэта не маналіт

 

— Гэта праўда: ёсць супрацоўнікі, якія фактычна блакуюць выкананне злачынных загадаў. Мне вядомыя выпадкі ў афіцэрскім асяроддзі, калі карнікі працуюць супраць сваіх начальнікаў. Робяць гэта ціха, непрыкметна. Канкрэтна маё затрыманне было для таго, каб знайсці такіх людзей.

 

Былы менскі следчы Яўген Юшкевіч — пра тое, што "сілавікі" — гэта не маналіт, яны вельмі розныя.

 

 

Неравнодушные и смелые белорусы продолжают вступать в стачку!

 

Ряды Стачкома "Беларуськалия" укрепил электрослесарь Андрей Прилуцкий. Совесть не купить никакими премиями!

 

К национальной забастовке присоединяется ведущий инженер РУП "Брестэнерго" Валерий Дервоед:

 

"Я против беззакония и правового беспредела в нашей стране. Хватит убивать белорусов, а беларусских детей делать сиротами!"

 

 

У Магілёве сёлета ўжо памерла нашмат больш людзей,

чым за папярэднія рокі

 

Гэта афіцыйныя звесткі, якія (выпадкова?) апублікаваў тамтэйшы ЗАГС.

 

А яшчэ снежань наперадзе.

 

Пра якія лічбы гаворка? Як мы падлічылі, за студзень — лістапад 2020 року ў Магілёве памерла 4375 чалавек. Гэта на 609 чалавек больш, чым за ўвесь 2019 рок, калі памерла 3766 жыхароў места на Дняпры. І ўвогуле, гэта вельмі нетыповая смяротнасць для Магілёва, дзе шторок памірае прыкладна аднолькавая колькасць людзей.

 

У чым прычына анамальна высокай смяротнасці? Вядома, першым у галаву прыходзіць COVID-19. Але... калі верыць афіцыйнай статыстыцы, за ўвесь час пандэміі ва ўсёй Беларусі з каранавіруснай інфекцыяй звязаныя толькі 1215 смерцяў. А калі так, дык ці то палова ахвяраў "кавіда" прыйшлася на Магілёў, ці то мы чарговы раз падлавілі Мінздароўя на хлусні.

 

 

Андрэй Хадановіч пра выступы ў менскіх дварах

 

Паэт і музыка Андрэй Хадановіч распавядае, як пачаў — і чаму скончыў выступаць у менскіх дварах.

 

— У Сеніцы, калі з'явіліся мянты, тамтэйшыя жыхары мяне засланілі плячыма і ўключылі з калонак тую самую песню, беларускі кавер на каторую я толькі што спяваў. Гэта было зроблена за 15-20 секунд.

 

 

"Перахапілі" кантроль над каналам "Каратели Беларуси" самі ў сябе

 

Мяркуючы па апошніх паведамленнях, карнікі перахапілі кантроль над тэлеграм-каналам "Каратели Беларуси". На яго падпісана больш за 77 тысяч чалавек.

 

Невядомыя змянілі аватар канала на дзяржаўны герб Беларусі, перайменавалі яго ў "Копатели Онлайн" і пачалі запаўняць паведамленнямі з пагрозамі.

 

UPD: У Telegram два канала "Каратели Беларуси". Той, што "ўзламаны" — клон сапраўдных "Карателей". Як мяркуецца, яго стварылі самі карнікі. І цяпер з нейкіх сваіх прычынаў "перахапілі" кантроль над каналам самі ў сябе.

 

"Эўрарадыё", 7 сьнежня 2020 р.

 

 

Вчера беларусы гуляли до самой ночи!

 

Около 40 акций протеста прошли только в одном Менске, плюс регионы (Более 60 городов, агрогородков, деревень и посёлков) Десятки тысяч участников.

 

Мы в очередной раз показали и режиму, и всему миру, что ни репрессии, ни погода, не остановят нас!

 

Мы требуем:

 

Отставки диктатора;

Освобождения всех политических заключённых;

Расследование убийств и пыток, привлечение виновных к ответственности.

 

Пока наши основные требования не будут выполнены — мы будем выходить каждый день!

 

В каждом городе! В каждом районе! В каждом дворе!

 

До победы!

 

 

К забастовке присоединяется

 

К национальной забастовке присоединяется работник РУП "Брестэнерго" Дервоед Валерий Александрович.

 

"Я против беззакония и правового беспредела происходящего в нашей стране. Я не могу спокойно смотреть на то, как убивают моих сограждан, поэтому присоединяюсь к стачке!".

 

Выходные — не повод отдыхать от стачки!

 

С гордостью представляем вам героя, который в субботу присоединился к забастовке: Константин Детеев, водитель автобусного парка Солигорска.

 

Приветствуем смелых Присоединяйтесь!

 

 

БЧБатор: проектор, фонарик,  немного смекалки

 

В самом центре Менска появился флаг, который не получится снять даже МЧС, а при желании, такой можно "повесить" в любом месте.

 

Проектор, фонарик,  немного смекалки, и БЧБатор (оригинальное название) готов.

 

 

Люди с наиболее высоким IQ в Европе живут в самой бедной стране

 

Наш подписчик поделился наблюдением:

 

"Диктатура — это когда люди с наиболее высоким IQ в Европе живут в самой бедной стране региона. Более наглядного результата 26-летнего периода правления таракана в Беларуси вы не найдёте".

 

Telegram-канал "Баста", 7 сьнежня 2020 р.

 

 

Пасьля запуску "Кнігі рэгістрацыі злачынстваў"

зьвесткі ў яе падалі некалькі соцень чалавек

 

— Неўзабаве пачнуцца праверкі атрыманых зьвестак, займацца гэтым будзе ByPol — каманда прафэсійных сьледчых, пракурораў, якія працуюць цяпер у Варшаве, і яны будуць выдаваць ужо правераныя матэрыялы, — сказаў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Дабравольскі.

 

(доступ да сайта "Кнігі" па-ранейшаму даюць толькі зь небеларускіх адрасоў — з тэрыторыі Беларусі можна зайсьці празь VPN, канал у Telegram даступны без VPN).

 

 

МУС: пасьля ўчорашніх акцыяў пратэсту за кратамі пакінулі 344 чалавекі

 

Колькасьць удзельнікаў акцыяў і агульную колькасьць затрыманых сілавікі не называюць. Пішуць, колькасьць удзельнікаў "существлено снизилась" (sic!) і акцыі былі "маламаштабныя". Пра ўжываньне спэцсродкаў і траўмы пратэстоўцаў ня згадваюць

 

 

"Марш мудрасьці" заблякавалі на плошчы Якуба Коласа

 

Супрацоўнікі ДАІ "традыцыйна" перакрылі праспэкт Незалежнасьці ў Менску, як звычайна робяць падчас акцыяў пратэсту.

 

Пішуць, што ў сувязі з "Маршам мудрасьці" ў Менску перакрылі таксама вуліцу Якуба Коласа ад скрыжаваньня з Сурганава ў бок плошчы Якуба Коласа (раней ДАІ перакрыла праспэкт Незалежнасьці).

 

На плошчы пэнсіянэраў сустрэлі мікрааўтобусы карнікоў. Міліцыянты і невядомыя байцы ў чорным заблякавалі выхад з плошчы.

 

Менск, плошча Якуба Коласа цяпер. Супраць "Маршу мудрасьці" выйшлі міліцыянты, байцы без апазнавальных знакаў у шаломах, бусікі і… трактар?

 

Карнікі таксама закрылі прыпынкі грамадзкага транспарту на плошчы Якуба Коласа, перадае наш чытач.

 

На "Маршы мудрасьці" затрымалі журналістку і апэратара "Белсату" Любоў Лунёву і Івана Куракевіча. Tut.by піша пра затрыманьне адной пажылой удзельніцы маршу.

 

Канал "Глаза Минска — Центр" паведаміў пра затрыманьне групы людзей на Кастрычніцкай плошчы.

 

Падчас "Маршу мудрасьці" ў Менску затрымалі сама меней 10 чалавек

 

Журналістку тэлеканалу "Белсат" Любоў Лунёву і апэратара Івана Куракевіча затрымалі перад пачаткам маршу ў Менску. Пра гэта Лунёва пасьпела паведаміць праз тэлефон:

 

— Марш яшчэ не пачаўся, на нас накінуліся шэсьць карікаў у чорным. Мы спрабавалі схавацца ў краме, але не ўдалося.

 

Цяпер Лунёва знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна:

 

— Нас тут агулам 10 чалавек прывезьлі з маршу пэнсіянэраў. Афармляюць".

 

Частка ўдзельнікаў менскага "Маршу мудрасьці" ўсё ж дабралася да плошчы Незалежнасьці, піша Onliner (там іх сустрэлі карнікі).

 

Яшчэ адна група пратэстоўцаў сабралася на Прывакзальнай плошчы.

 

ДАІ зноў перакрыла праспэкт Незалежнасьці ў Менску — цяпер ля ГУМа (удзельнікі "Маршу мудрасьці" сабраліся побач — на плошчы Незалежнасьці і ля вакзалу).

 

У Берасьці пэнсіянэры сабраліся на акцыю супраць гвалту і ў падтрымку лекараў, перадае канал Khliabets.

 

Тым часам у Менску карнікі спрабуюць разагнаць пэнсіянэраў на Прывакзальнай плошчы.

 

 

"Ціхары" схаплі ў жанчыну зь дзяўчынкай узростам каля 10 рокаў

 

Наш чытач сьцьвярджае, што сёньня ў Горадні "ціхары" забралі ў міліцэйскую машыну жанчыну зь дзяўчынкай узростам каля 10 рокаў

 

Сьведка кажа, што яны проста пераходзілі дарогу, ня мелі нейкай сымболікі пратэсту — хіба што за такую маглі палічыць чырвоную куртку дзяўчынкі.

 

 

У Беларусі запрацавала плятформа Digital Solidarity

 

У Беларусі запрацавала плятформа Digital Solidarity, якая аб’ядноўвае фонды дапамогі пацярпелым.

 

Паводле распрацоўнікаў, плятформа будзе карысная і тым, хто хоча аказаць дапамогу, і тым, хто хоча яе атрымаць.

 

Ужо працуе праграма для Android, неўзабаве абяцаюць зрабіць і для iOS.

 

 

2 рока "хатняй хіміі" за камэнтар пад відэа

 

25-рочнаму Івану Артусу прысудзілі 2 рока "хатняй хіміі" за камэнтар пад відэа з экс-намесьнікам міністра ўнутраных справаў Барсуковым.

 

Падставай для абвінавачаньня стаў камэнтар зь нецэнзурнымі словамі, які ён пакінуў пад відэа "Зьдзекаў не было" з Аляксандрам Барсуковым у тэлеграм-канале "Банда Лукі".

 

 

Бел-чырвона-белыя сьцягі — толькі ў музэях

 

Праўладны сацыёляг Шчокін заявіў: Бел-чырвона-белыя сьцягі — толькі ў музэях, астатнія трэба забараніць.

 

Пры гэтым улады і без усялякіх законаў фактычна забараняюць нацыянальны сьцяг нават у кватэрах: напрыклад, 6 сьнежня ў Магілёве за сьцяг на гаўбцы міліцыянты забралі ў мужчыны ўсю лічбавую тэхніку.

 

Але сьцягі… Чытачы штодзень прысылаюць нам фота з акцыямі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі з розных канцоў краіны. Вышэй — Віцебск, Івянец, Пружаны, Менск...

 

 

Лукашка запатрабаваў паставіць на ўлік

і працаўладкаваць усіх "дармаедаў"

 

Паводле яго, праз беспрацоўных у Беларусі штодня адбываюцца злачынствы, і выдаткоўваюцца велізарныя грошы на раскрыцьцё гэтых злачынстваў, а потым — на ўтрыманьне іх у месцах пазбаўленьня волі.

 

— Яшчэ раз паўтараю: прымусьце ўсіх працаваць!

 

 

Не прымаюць перадачы — пакуль не аплаціць знаходжаньне ў ізалятары

 

Для асуджанай пэнсіянэркі не прымаюць перадачы — пакуль не аплаціць знаходжаньне ў ізалятары.

 

Дачка 59-рочай Ларысы Самсонавай кажа: маці зьбіралася абвясьціць галадоўку, знакам для яе мусіла стаць адсутнасьць перадачаў.

 

 

"Сучасны мастацкі тэатар" прыпыніў працу,

бо ўлады не даюць дазволу на спэктаклі

 

"Сучасны мастацкі тэатар", які 15 гадоў існуе безь дзяржаўнай падтрымкі, ужо 2 месяцы ня можа паказваць спэктаклі — упраўленьне культуры Менгарвыканкаму не дае ім гастрольнае пасьведчаньне. Пакуль вырашылі прыпыніць працу. Калектыў просіць гледачоў не вяртаць квіткі да аднаўленьня працы тэатру.

 

 

На афіцэра міліцыі, які заяўляў пра катаваньні на Акрэсьціна,

завялі крымінальную справу

 

Былы начальнік крымінальнага вышуку Заводзкага РУУС Менску Дзьмітры Кулакоўскі, які звольніўся пасьля выбараў на знак пратэсту, стаў падазраваным у крымінальнай справе за абразу прадстаўніка органу ўлады. Яго зьмясьцілі пад варту. Раней Кулакоўскі амаль месяц правёў на Акрэсьціна, дзе зь ім абыходзіліся так, што на знак пратэсту ён глытаў мэталічныя прадметы.

 

 

67 беларусаў папрасілі палітычнага прыстанішча ў Літве

 

689 беларусаў атрымалі дазвол на ўезд у Літву з асаблівых гуманітарных прычынаў (палітычныя абставіны або іншыя пагрозы бясьпецы), 285 зь іх ужо знаходзяцца ў Літве, 67 — зьвярнуліся да ўладаў Літвы з просьбай аб палітычным прыстанішчы.

 

 

За ляльку кіраўніка МУС і надпіс "Не забудзем, не даруем"

на беларуса завялі тры крымінальныя справы

 

На жыхара мястэчка Хацежына завялі тры крымінальныя справы: дзьве за хуліганства (ч.1 арт. 339 КК, да 3 рокаў турмы) і адну за псаваньне маёмасьці (арт. 341). Паводле МУС, ён вывесіў на дарожных мастах лялькі з фота міністра ўнутраных спраў і старшыні хацежынскага ўчастку для галасаваньня, маляваў "Пагоню", напісаў "Не забудзем, не даруем" і "арганізаваў пратэставы марш".

 

 

Сёньняшнія акцыі ў Беларусі

 

Салігорскія і лідзкія пэнсіянэры зноў выйшлі на маршы, а гарадзенцы дзякавалі ім. У Жлобіне пратэставалі мяккія цацкі; акцыі ў Лідзе, Мядзеле; Сёмкаве; "ланцуг салідарнасьці" ў Шабанах; прадстаўнікі дваровых чатаў з Барысава, Жодзіна і Смалявічаў сустрэліся для абмену досьведам.

 

На вечаровыя акцыі ў Менску выйшлі жыхары Брылевічаў, раёну Старога аэрапорту, вуліцы Маякоўскага, Лошыцы, Курасоўшчыны, Камвольнага, "Спартыўныя партызаны" і Сухарава; Сьмілавічы, "Пратэст няўгледак" у Жодзіне.

 

 

Вызначылі па тэлефоне і фота

 

Вось так сёньня ўвечары жыхарку Лебядзінага з хаты забралі ў РУУС двое ў цывільным. Як высьветлілі пасьля знаёмыя, яе затрымалі па адміністрацыйнай справе за ўдзел у мітынгу, сказалі, што яе вызначылі па тэлефоне і фота. І павезьлі на Акрэсьціна.

 

"Радыё Свабода", 7 сьнежня 2020 р.

 

 

НикНикыч побывал в Городне с милицией и ОМОНом

 

На днях новоиспеченный замминистра МВД Николай Карпенков (которого в ГУБОПиК называли НикНикыч) побывал на встрече в Городне с милицией и ОМОНом.

 

Источники Ника своими ушами слышали, что рассказывал высокий милицейский чин. Осторожно, детей и беременных женщин просим покинуть телеграм-канал.

 

Задержание Тихановского — это от организации до исполнения дело рук ГУБОП;

9 августа было захвачено (!) около 50 (!!) избирательных участков, в том числе с заложниками. Отважный ГУБОП навел порядок и все участки освободил;

Беларусь предлагала полякам обмен Степана Путило (@nexta_live) на граждан Польши (по словам Карпенкова, речь в основном про контрабандистов сигарет) — поляки отказались;

На улицах осталось около 3 тысяч человек — наркоманы, проститутки, криминальные элементы. За пару недель наведем порядок;

Профилактика людей при задержании должна быть такой, чтобы они никогда больше не выходили;

Бондаренко могли спасти доктора, но не сделали этого, чтобы сделать повод для протеста.

 

Ну, вот примерно так думает этот высокий милицейский чин.

 

— Вопросы есть?

 

— Вопросов нет.

 

Telegram-канал "Ник и Майк", 7 сьнежня 2020 р.

 

 

Красно-зелёный флаг — флаг настоящих коллаборационистов

 

Николай Гусев, который в 1951 г. нарисовал красно-зелёный флаг БССР (используется теперь лукашистами) во время оккупации сотрудничал с немцами и писал портреты немецких офицеров, за что отсидел 4 года в советской тюрьме. После чего с радостью вернулся под крыло советской власти.

 

В то время как Клавдий Дуж-Душевский, который считается автором созданного в 1917 г. эскиза бело-красно-белого флага БНР (основан на традиционной беларусской геральдике и знамёнах ВКЛ), в 1921 г. отсидел в польской тюрьме, в 1940 г. — в советской, а в 1943 г. попал в немецкий концлагерь за отказ от сотрудничества с нацистами. В 1946 г. он снова был арестован и приговорён советской властью к 25 годам лагерей.

 

Вот так и получается: ябатьки (которые убивают людей) ходят с флагом коллаборациониста и пособника немцев. А настоящие белорусы — с БЧБ, автор которого никогда не поступался принципами и был верен Беларуси.

 

Так кто же по итогу фашист и предатель?

 

 

Как действия Европейского союза и Масковии могут повлиять

на протестную аудиторию

 

Центр новых идей совместно с инициативой Народный опрос провели исследование, чтобы понять, как действия Европейского союза и Масковии могут повлиять на протестную аудиторию.

 

Санкции со стороны ЕС вдохновляют протест. 59% опрошенных считают, что протесты усилятся после введения санкций против беларусских властей и крупных госпредприятий. Так как санкции в данном случае — поддержка от международного сообщества, солидарность с протестующими.

 

Масковия — главный внешний игрок. 77% считают, что РФ может сильно влиять на ситуацию в Беларуси, 16% — полностью её контролирует.

 

Помощь мирному протесту — ключ к хорошим отношениям с беларусами. По мнению опрошенных, Масковия не станет спасать Лукашку: 79% не верят в возможность силовой поддержки, 66% — в экономическую поддержку режима.

 

Протест не собирается сдуваться. Во всех сценариях менее 3% считают, что протест остановится при сохранении Лукашки власти, при этом 75% готовы участвовать в новых акциях протеста. Во всех сценариях беларусы настроены бороться с режимом столько, сколько потребуется!

 

Telegram-канал "Нехта", 7 сьнежня 2020 р.

"Личная недисциплинированность и безответственность"
Ник ещё немного покопался в секретной записке Совбеза. Интересные данные о правонарушениях в так называемых "правоохранительных" органах за первое полугодие 2020 года.
ДТП на личном и служебном транспорте:
231 (200 — было в первом полугодии 2019 года) — по вине сотрудников органов внутренних дел, также гражданского персонала МВД:
32 (44) — в Вооружённых силах;
33 (34) — в КГБ;
21 (31) — в Следственном комитете;
7 (17) — Госпогранкомитет;
7 (8) — Таможенный комитет;
4 (4) — ГАИ;
4 (8) — МЧС;
4 (5) — ДФР.
Основными причинами ДТП являются "слабое знание отдельными водителями ПДД", а также "личная недисциплинированность и безответственность".
Кроме того, выявлены случаи управления транспортными средствами в состоянии алкогольного опьянения. 34 случая — в МВД, 32 — в ВС, 6 — в Госпорганкомитете, 4 — в МЧС, по 1 — в КГБ, Следственном комитете, ДФР и ГТК.
Также случаи пьянства фиксируются и на рабочих местах. В ВС – 39 военнослужащих и 4 гражданских лица, в МВД — 4 и 10. К административной ответственности привлечено 15 военнослужащих ВС, 6 аттестованных и 10 гражданских работников МВД, 2 и 2 — работника МЧС.
Ну и завершаем нашу "Зону Х" сведениями про уголовные дела, которые с недавних пор на представителей правоохранителей перестали заводить. Всего заведено 121 уголовное дело (было — 217): 46 (110) — в МВД, 46 (84) — в ВС, 11 (4) — в огранах пограничной службы, 9 (7) — в СК, 3 (0) — в прокуратуре, 2 (5) в МЧС.
А вот с "наркоманами", что-то не сходится... Если на улицах они без конца сопровождают "проституток", то почему статистика по этой части идёт уверенно вниз?
Telegram-канал "Ник и Майк", 4 сьнежня 2020 р.


Обновлен 23 дек 2020. Создан 17 ноя 2020



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter