Выбары скончаныя. Стыхійны супраціў, ці — рэвалюцыя?.. (Частка 6. "Асвенцым" у сэрцы Эўропы)

Тэрор узмацніўся, законы не праццюць, абароны няма нідзе, непрыхаваны бандытызм, гэнацыд



"Мы дамагліся аднаўлення правоў спартоўцаў"


Аляксандра Герасіменя, кіраўніца фонду спартовай салідарнасці, пракаментавала санкцыі МАК.

"Мы дамагліся аднаўлення правоў спартоўцаў, спартоўцаў, якія спакутавалі за мірнае выказванне сваіх поглядаў. Цяпер спартоўцы, выключаныя і звольненыя са зборных, здолеюць узяць удзел у міжнародных спаборніцтвах. А чыноўнікі, якія наплявалі на іхныя правы, будуць пакараныя", напісала яна ў сваім Instagram.

 

Прысуд за надпіс "Не забудзем, не даруем"


Скончыўся суд за надпіс "Не забудзем, не даруем" каля метро Пушкінская, дзе 10 жніўня быў застрэлены Аляксандр Тарайкоўскі.

Суддзя Юлія Блізнюк прызнала Марыю Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка вінаватымі ў хуліганстве (частка 2 артыкулу 339 КК). Бабовіч далі 1,5 рока абмежавання волі, Паўлюшчыку — 2 рока калоніі агульнага рэжыму.


***


І яшчэ адзін прысуд па крымінальнай справе за надпіс "Не забудзем":

Ігар Самусенка атрымаў 1,5 рока абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову ("хімія").
Дзяніс Граханаў — 1,5 рока абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову ("хімія").
Уладзіслаў Гуліс — 2 рока пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.

 

 

Жадаю, каб "народны сход" быў канстытуцыйным органам


Лукашка, выступаючы ў Стаўбцоўскім шпіталі, зазначыў, што "Усебеларускі народны сход" варта зрабіць канстытуцыйным органам.

 


ІТ-шнікі зьехалі ва Украіну


Ад жніўня 2020 року ва Украіну пераехалі каля 40 ІТ-кампаніяў і больш як 2000 фрылансераў з Беларусі.

Цяпер ва Украіне працуюць над законам, які дазволіць беларусам працаваць паводле спрошчанага падаткаабкладання нават без дазволу на часовае/сталае жыхарства, быць у краіне без яго больш за 90 дзён і інш.

 

Падчас шпацыру карнікі затрымалі пенсіянерку


У Салігорску 7 снежня ў парку Чатырох стыхій падчас шпацыру міліцыя затрымала пенсіянерку Наталлю Макарэвіч.

Яна патрабавала ў міліцыянтаў, каб тыя спынілі здымку людзей. За гэта яе затрымалі і адвезлі ў РАУС, затым правялі прафілактычную гутарку і адпусцілі. З паўтара дзясятка тых, хто шпацыраваў, затрымалі толькі яе, астатніх проста здымалі на відэа.

Наталля Аркадзеўна лічыць, што не рабіла нічога супрацьпраўнага.

 


Мікалая Аўтуховіча абвінавацілі ў падпале дома міліцыянта і падрыве аўто


На БТ экс-палітвязня Мікалая Аўтуховіча з Ваўкавыску абвінавацілі ў падпале дома міліцыянта і падрыве аўто.

"Удзельнікаў затрымалі. Падчас ператрусу ў доме, дзе хаваўся арганізатар, знайшлі цэлы арсэнал. У тым ліку гранаты і выбухоўку".

 

 

У Пружанах актывізаваліся карнікі


Нам пішуць: "Сегодня в Пружанах опять задержали четверых человек. Задержали на остановке "Перемен", так её называют Пружанцы, на ней мы собираемся каждый день. мы были с паспортами и просто стояли, без причины. Потом выпустили, протокол не составили. У нас было убийство девушки в 2014 году, не раскрыто, теперь у наших активистов хотят отобрать биоматериал...

...И ещё наших дёргают каждый день с остановки "Перемен" для выяснения личности, хоть и всех знают в упор и давно!

А сегодня, начали на людей наезжать, по убийству с изнасилованием 2014-го года, (была изнасилована и убита с особой жестокостью девушка) мол, телефоны светились в том районе! Запугивание по-чёрному, это уже перебор!"


"Белсат", 8 сьнежня 2020 р.

 


Знайшлі "тэрарыстычную групу"


На Гарадзеншчыне знайшлі "тэрарыстычную групу": ім ставяць у віну спалены дом міліцыянера

Тэлеканал АНТ сцісла паведаміў пра раскрыццё "тэрарыстычнай групы". "У матэрыялах справы фігуруюць падпалы, выбухі, напады", — гаворыцца ў матэрыяле.

Карнікі лічаць, што група дзейнічала ў Гарадзенскай вобласці, на іх рахунку падпал дома міліцыянера (імаверна, у Ваўкавыску) і падпал аўтамабіля (верагодна, у Горадне).

"Удзельнікаў групы затрымалі, падчас вобшуку знойдзены цэлы арсенал зброі, у тым ліку гранаты і выбухоўка", — гаворыцца ў анонсе.

Падрабязнасці абяцаюць ў вечаровых навінах.


***


ДзяржТБ назвала былога палітвязня Міколу Аўтуховіча лідарам "тэрарыстычнага атрада".

Разам з Аўтуховічам затрымалі праваслаўнага святара, яго жонку і сына.

Стала вядома пра фігуранта новай "справы тэрарыстаў": гарадзенец вярнуўся з Масковіі і падпаліў дзверы пастарунка

Дзяржаўныя СМІ абвесцілі аб хуткім апублікаванні нейкага расследавання, прысвечанага "дзейнасці тэрарыстычнай групы". У тэлеанонсах сцвярджаецца, што на гэтай групе адказнасць за падпалы ў Гарадненскай вобласці.

Мяркуючы па ўсім, справа расследуецца па артыкуле 289 — "Акт тэрарызму". Дакладны спіс падазраваных пакуль невядомы.

Але нам ужо вядома асоба прынамсі аднаго імавернага падазраванага — гэта жыхар Горадні Аляксандр Казіміравіч Красніцкі.

Яго затрымалі ці то трэцяга, ці то чацвёртага лістапада за падпал дзвярэй "пункта аховы правапарадку" ў Горадне. Але тады Следчы камітэт кваліфікаваў яго дзеянні не як тэрарызм, а як "злоснае хуліганства" — ч. 3 арт. 339 Крымінальнага Кодэкса. Імаверна, справу перакваліфікавалі.

Што вядома пра Красніцкага?

Мужчыну 41 рок, ён гродзенец. З жонкай у разводзе, мае 14-рочнага сына.

Пра яго нам расказала яго маці, Рамуальда Аляксандраўна.

Са словаў мамы, гісторыя пачалася яшчэ ў 2018-м роке. Тады Красніцкі нібыта стаў ахвярай нападзення, але "меў пры сабе нож і адбіваўся". Міліцэйскі нарад разагнаў бойку і затрымаў некалькіх удзельнікаў.

Але, маўляў, паводле сведчанняў патрульных завялі крымінальную справу. Красніцкага прызналі вінаватым і далі яму хатнюю хімію.

Па яе ўмовах забаронена піць алкаголь.


— Але неяк селі за стол, ён выпіў, і гэта было зафіксавана. Калі там набіраецца колькасць пэўная парушэнняў, то могуць пасадзіць. Сын баяўся, што пасадзяць, з'ехаў у Масковію, а міліцыі адправіў звесткі, дзе знаходзіцца, — апісвае прыгоды сына Рамуальда Аляксандраўна.

Зусім нядаўна, кажа яна, Красніцкі вярнуўся з Масковіі ў Беларусь:

— Прыехаў у Горадню, выпіў, быў злы на супрацоўнікаў, што яго асудзілі, пайшоў і падпаліў апорны пункт, — кажа жанчына. Матыў, з яе словаў, злосць і крыўда.

Пра ўдзел сына ў палітычных акцыях ёй нічога невядома. Яна кажа, што яго ў жніўні, на момант прэзідэнцкіх выбараў, не было ў краіне.

Жанчына таксама сказала, што раней сын "браў на сябе крадзеж машыны, каб усіх не пасадзілі".

Яна адзначыла, што нейкія "знаёмыя" падгаварылі не браць адваката.

Пры гэтым, па першай частцы артыкула Крымінальнага Кодэкса "Акт тэрарызму" прадугледжваецца пакаранне — да 15 рокаў пазбаўлення волі, па трэцяй частцы — ажно да расстрэлу.

 


ГУБАЗіК злавіў 15-рочнага адміністратара "Карнікаў Беларусі"


Карнікі затрымалі 15-рочнага падлетка з Любані, які прызнаўся ў тым, што быў адміністратарам тэлеграм-канала "Карнікі Беларусі" з амаль 80 тысячамі падпісчыкаў.

Гісторыя не да канца зразумелая, бо існуе некалькі каналаў-клонаў з падобнымі назвамі. Карнікі кажуць, што хлопец кантраляваў адрас @karatelibelarusi. Аднак гэты канал працягвае працу.

Пакуль незразумела, што менавіта інкрымінуецца падлетку. Адказнасць па большасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса наступае з 16 рокаў. У спісе выключэнняў няма ніводнага артыкула, да якіх мог бы быць датычны хлопец.

 


Звольніўся кіраўнік аднаго з дэпартаментаў АБФФ.

Свой ліст ён скончыў словамі "Жыве Беларусь!"


Кіраўнік дэпартамента судзейства і інспектавання Андрэй Чэпа звольніўся з Беларускай федэрацыі футбола.

Чэпа напісаў заяву паводле ўласнага жадання. Аб сыходзе ён праінфармаваў калег праз рассылку па карпаратыўнай электроннай пошце. Свой ліст ён завяршыў словамі "Жыве Беларусь!".

— Гэта быў вельмі цяжкі крок для мяне, але падрабязна каментаваць яго я пакуль не гатовы. Думаю, што трэба ўзяць паўзу і сабрацца з думкамі, — паведаміў Андрэй Чэпа.

Ён узначаліў Дэпартамент судзейства ў траўні 2019-га року.

У кастрычніка з Мінспорту была звольненая ягоная дачка Юлія Чэпа, якая заявіла потым, што ёй няёмка, "што наогул мела дачыненне да гэтай арганізацыі".


"Наша Ніва", 8 сьнежня 2020 р.

 


АМАП уламіліўся ў інтэрнат


Чытачы дзеляцца з намі гэтым відэа, на якім баец АМАП пагражае жанчыне і разьбівае шкло на стале. Выданьне Hrodna.Life расказвае поўную гісторыю.

Гэта адбылося 10 жніўня ў інтэрнаце Гарадзенскага аграрнага ўнівэрсытэту. Жыхары інтэрнату выйшлі паглядзець, што адбывалася на вуліцы, але пабачылі спэцтэхніку, байцоў і ўцяклі ў будынак. Карнікі забеглі ў будынак, уламіліся ў адзін з пакояў і сталі біць мужчыну. Вахтарка спрабавала заступіцца за пабітага.

Мужчына спрабаваў дамагчыся пакараньня карнікаў, але яму адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы.

 


У "Магістары" зьявіліся надпісы пра гета


Каля жылога комплексу "Магістар" у Менску зьявіліся надпісы пра гета па-нямецку. Фраза "Праца нясе волю" была на браме нацысцкага канцлягеру Аўшвіц (Асьвенцім).

Раней улады занесьлі "Магістар" у "сьпіс гета" пад нумарам 6.2 — аднесьлі да зонаў "дадатковых захадаў забесьпячэньня грамадзкага парадку".

 


Лукашка прапанаваў зрабіць "Усебеларускі народны сход"

канстытуцыйным органам


Гэтыя сходы Лукашка праводзіў пяць разоў. Працэдуры вылучэньня дэлегатаў і прыняцьця рашэньняў не былі празрыстымі. Асноўнай часткай сходаў быў выступ самога Лукашкі, затым сход прымаў праграму на "пяцігодку". Апазыцыі там не давалі слова.

Каб зрабіць нейкі орган канстытуцыйным, могуць спатрэбіцца зьмены ў тыя разьдзелы Канстытуцыі (І, ІІ, ІV, VIII), якія забаронена мяняць іначай, як праз рэфэрэндум.

 


Новы "герой" байнэту


Сёньня ў байнэце "новы герой": камунальнік, які сякерай выкалупвае зь лёду сажалкі ва Ўруччы бел-чырвона-белы сьцяг.

Відэа зь ім першым апублікаваў чат @minsk_new, пазьней гэтая падзея зь іншага ракурсу зьявілася на відэа чытача Tut.by.

 

Ахоўнік сказаў: "Як выйдзеце на волю, раскажыце, што тут з вамі рабілі"


Ігар Пажарыцкі, 33 рока, эколяг адукацыяй, Ворша:

— 8 лістапада а 13 гадзіне на пешаходным мосьце, які злучае гандлёвы цэнтар "На Нямізе" і McDonald’s, я разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг і вітаў ім машыны. Мне ў той дзень нездаровілася. Ноччу кепска спаў. Праз гадзіну вырашыў сысьці, бо маё самаадчуваньне пагоршылася. Дужа забалеў страўнік. З паўгадзіны яшчэ пастаяў каля самога McDonald’s...

На вуліцы Раманаўская Слабада зь мікрааўтобуса выскачылі людзі ў чорным, у балаклавах. Мінакі сталі разьбягацца. Наўцёкі кінуўся і я. Забег разам з трыма хлопцамі ў завулак, які аказаўся тупіком. У ім нас затрымалі. Я падняў рукі і сказаў амапаўцу, што не супраціўляюся. Ён падазваў мяне, заламаў рукі за сьпіну і сагнутым павёў. Дарогаю пытаўся, ці кідаў я камяні. Адказаў, што не. Мяне ня білі, але бачыў, як аднаго хлопца б’юць каленам...

Завялі ў аўтазак, загадалі легчы тварам у падлогу. Там ужо быў адзін схоплены. Рукі за сьпінай сьцягнулі плястмасавай сьцяжкай. Забралі мабільныя тэлефоны. Амапаўцы выпытвалі ў затрыманых, дзе камяні і "кактэйлі Молатава". Чуў гукі ўдараў і стогны. Мне пашанцавала зноў, мяне ня білі.

Перасадзілі ў іншы аўтазак, з "стаканамі". Амапаўцы хацелі запхаць у перапоўненую каморку, але ім гэтага не ўдалося. Запхнулі ў другую, з чатырма зьняволенымі. Амапавец адчыніў акно ў "стакан" і намаляваў кожнаму з нас нешта на лбе маркерам. Патлумачыў, што мы кідаліся ў міліцэйскія машыны камянямі і нам "сьвеціць" крымінальная справа...

Было душна. Пот ліўся ручаём. Адзін хлопец сказаў, што яго білі па галаве, а ён хворы на эпілепсію…

У Цэнтральным аддзеле міліцыі загадалі стаць тварам да сьцяны. Каля яе ўжо было з два дзясяткі чалавек. Праз паўгадзіны завялі ў сам будынак і каля сьцяны ў калідоры трымалі гадзінаў шэсьць. Дзяўчатам далі пасядзець. У пратаколе напісалі, што я ішоў у групе людзей і выкрыкваў лёзунгі. Яго не падпісаў, бо гэта была няпраўда…

Блізу чацьвёртай ночы мяне і яшчэ дзясяткі два зьняволеных, сярод якіх былі чатыры дзяўчыны, павезьлі ў Жодзіна. З намі ехаў кікбаксэр Іван Ганін ды мнагаборац Андрэй Краўчанка. Для дзяўчат зрабілі палёгку: ім ня сьцягвалі рукі сьцяжкамі. Амапаўцы падзяліліся зь імі круасанамі і сокам. Дарогаю нам забаранялі спаць і страшылі, што інакш будзем стаяць…

У жодзінскай вязьніцы пад ногі зьняволеным разаслалі бел-чырвона-белыя сьцягі. Мне было сорамна за тых, хто кінуў наш старажытны сьцяг пад ногі зьняволеным. Пакуль надзяваў маску, далі ў карак і загадалі шпарчэй рухацца. Паставілі да сьцяны тварам. Адзін з супрацоўнікаў хадзіў за сьпінамі. У ягоных руках была гумка, якую ён расьцягваў і "страляў" па сьцёгнах зьняволеных. Было балюча і прыніжальна…

У калідоры на загад ахоўнікаў ішлі паўпрысядам ("гуськом", як яны называюць). Потым загадалі прысядаць на месцы. Ахоўнік дручком біў тых, хто, на ягоную думку, практыкаваньне выконваў кепска. Івану Ганіну ўдарылі ў жывот. Найбольш перападала першаму ў шэрагу. Гэта быў мужчына гадоў пяцідзесяці. Яго біў адзін і той жа ахоўнік.

Прыселі разоў сто пяцьдзясят. Прысяданьні чаргавалі зь перасоўваньнем упрысядкі. З такога становішча загадвалі скакаць. Мужчына, якога білі пастаянна, ня вытрымаў і паваліўся. Каб заставацца на нагах, зьняволеныя адзін аднаго падтрымлівалі. Нас прымушалі поўзаць па калідоры і прыступках. Ад поту адзежа была мокрая. Ногі ня слухаліся і трэсьліся. Перагаворвацца забаранялі...

Ахоўнік, які найбольш лютаваў, сказаў: "Як выйдзеце на волю, раскажыце, што тут з вамі рабілі".

У першую маю камэру на шэсьць месцаў кінулі 21 чалавека. Мне было кепска. Я прылёг на жалезныя нары, хлопцы намачылі майку, якую я паклаў на галаву. Паспаўшы гадзіны дзьве, крыху акрыяў. У 19 гадзінаў пакармілі.

У другой камэры, таксама на шэсьць ложкаў, было 12 чалавек. Ложкі без пасьцельнай бялізны і матрацаў. Спалі па чарзе. Я заснуў, седзячы за сталом. Удзень спаць забаранялі.

На трэці дзень быў суд. Судзьдзя сядзела за сталом, як настаўніца. Сакратарка пісала пратакол на каленках. Сьведка быў адзін на некалькі чалавек з нашай камэры, якіх схапілі на розных вуліцах Менску. З пратаколам я не пагадзіўся, і мне далі 10 сутак.

Увечары камэра стала больш прасторнай. Адпусьцілі інваліда 2-й групы. Яго аштрафавалі. З намі сядзеў 60-рочны падпалкоўнік у адстаўцы. Ваяваў у Аўганістане. Яму стала кепска, і яго забралі ад нас. Прынесьлі матрацы і шэсьць камплектаў пасьцельнай бялізны на 11 чалавек. Спалі па чарзе. На пяты дзень вывелі на 10-хвілінную прагулку. Кармілі тры разы на дзень. Ад турэмнага хлеба балеў страўнік.

Толькі на шосты дзень кожны з нас атрымаў асобны ложак. У камэры адзін аднаго падтрымлівалі. Апавядалі жыцьцёвыя сытуацыі. Ахоўнікі нэрвова рэагавалі на сьмех. Загадвалі цішэй паводзіць сябе. Стаўленьне ахоўнікаў да нас залежала ад зьмены. Папрасілі неяк туалетнай паперы, дык прынесьлі праз два дні.

Безумоўна, у зьняволеньні мы перажылі зьдзек з чалавечай годнасьці. Нас зьневажалі, каб адбіць жаданьне пратэставаць. Яны не дасягнулі сваёй мэты, бо тыя, з кім я сядзеў, засталіся верныя ідэі дамагчыся пераменаў у Беларусі.

 


"Ці сувымернае пакараньне з тым, што мы зрабілі?"


Аляксандар Мініч, лекар-анкаўроляг:


— У пачатку лістапада насупраць 1-й лякарні ў цэнтры Менску затрымалі некалькі дзясяткаў мэдыкаў, і мяне ў тым ліку. На судзе загадчык маёй лябараторыі ў РНПЦ Аляксандар Ралевіч сказаў, што я адзіны і спрактыкаваны ляпараскапічны хірург і, калі я буду знаходзіцца ў зьняволеньні, мяне ня будзе кім замяніць. Аднак судзьдзя Настасься Ачалава выпісала мне 13 сутак, на якіх я заразіўся каранавірусам і выпаў з мэдыцыны яшчэ на два тыдні.

Ляпараскапічныя апэрацыі ў нашым аддзяленьні пачалі рабіць рокаў 20 таму. У ляпараскапіі лекар дасягае патрэбнага выніку пры меншым разрэзе, у выніку чалавек хутчэй аднаўляецца. Тэхнічна гэтыя апэрацыі больш складаныя і патрабуюць ад хірургаў адмысловых навыкаў.

Мяне затрымалі ў суботу, а ў панядзелак я павінен быў праводзіць ляпараскапічнае выдаленьне ныркі цяжарнай пацыентцы. З бусіка, пакуль у нас яшчэ не забралі тэлефоны, я патэлефанаваў калегу і папрасіў у выпадку неабходнасьці мяне замяніць. Калега справіўся. Не скажу, што гэта была нейкая супэрскладаная апэрацыя, але ў нас такое рабілі ўпершыню. І, калі б нешта ішло ня так, у мяне было б больш досьведу, каб выйсьці зь нестандартнай сытуацыі.

За 13 дзён я пасьпеў зьмяніць тры адрасы. Пабываў і ў ІЧУ на Акрэсьціна, і ў Магілёве, і ў СІЗА ў Жодзіне. Нічога жахлівага ў турме са мной не адбывалася.

У камэру на Акрэсьціна мы заехалі групай дактароў: шэсьць чалавек на шэсьць ложкаў. Нам далі матрацы і падушкі. Пасьцельнай бялізны ня выдалі, затое ў кране была гарачая і халодная вада. Пазьней мяне перавялі ў трохмясцовую камэру, і таксама з дактарамі. Жорсткасьці да нас ніхто не праяўляў, але ж трэба было выконваць правілы: днём матрацы павінны быць скручаныя, ляжаць на шконцы нельга, пры выхадзе на калідор стаяць тварам да сьцяны з рукамі за сьпінай.

У Жодзіне я спачатку трапіў у камэру на 8 чалавек. Мужчын тут, праўда, было 14. Потым мяне перасялілі ў больш камфортныя ўмовы: у камэру, дзе нават з маім прыходам заставаліся свабодныя ложкі.

У адрозьненьне ад першай камэры, тут былі ежа, кнігі, горы туалетнай паперы, сродкі гігіены. Для сябе я так і не зразумеў, як у адзін час у адным месцы могуць быць дзьве настолькі розныя камэры. Дарэчы, у Жодзіне кожную раніцу дзьве гадзіны гралі патрыятычныя песьні кшталту "Любімую не аддаюць". Я ставіўся да гэтага спакойна, але многія ўспрымалі гэта як катаваньні.

Усе, з кім я знаходзіўся за кратамі, былі "палітычнымі". У Магілёве, калі зайшоў у камэру, нехта з хлопцаў пажартаваў: "Заўсёды хацеў зь лекарам пасядзець". Тут жа здарыўся адзін кранальны момант. Некалькі мужчын атрымалі лісты ад незнаёмых дзяўчат з Магілёва. Мабыць, тыя даведаліся іх прозьвішчы са сьпісаў арыштаваных і вырашылі перадаць словы падтрымкі.

З усіх супрацоўнікаў, зь якімі мы сутыкаліся, пэрсанал магілёўскай турмы быў самым карэктным. Тут нас упершыню звадзілі ў душ і кожны дзень выводзілі на шпацыр.

У турме я захварэў. Ад каго заразіўся, дакладна ня ведаю. Пяцёра маіх сукамэрнікаў былі прастыўшы. У некалькіх зь іх у нейкі момант прапаў нюх.

Сваякі на ўсялякі выпадак перадалі мне гарачкапаніжальнае. Лекі нам на рукі не аддавалі, таму я прасіў ахоўнікаў прыносіць мне мае ж таблеткі. Дарэчы, у турме ёсьць правіла, што ў камэры аднаму заставацца нельга: ці выходзім усе, ці ніхто. У адзін дзень, калі мяне пачало трэсьці і знаходзіцца на вуліцы мне было б некамфортна, сукамэрнікі таксама адмовіліся ад прагулкі.

Вызваліўся 20 лістапада. ПЦР-тэст паказаў, што ў мяне COVID-19 — і на два тыдні я адправіўся на лекарняны.

На пратэсты выходзяць далёка ня ўсе лекары. У асноўным тыя, хто гатовы гаварыць, — гэта запатрабаваныя прафэсіяналы. Людзі, якія былі на стажы за мяжой, разумеюць, як павінна быць уладкаваная мэдыцына, і хочуць нешта зьмяніць. Я не належу да тых дактароў, якія зь дзяцінства марылі працаваць у мэдыцыне. У 1991-м я канчаў школу. Якраз была перабудова, мы думалі, што неўзабаве зажывём, як за мяжой, а якія прафэсіі там самыя высокааплатныя? Юрысты і лекары. Вучыўся я добра, і бацькі параілі мне ісьці ў мэдычную ВНУ. Тады мы не чакалі, што зноў апынёмся ў Савецкім Саюзе, дзе лекару плаціць ня трэба. Але гэта здарылася, і мы працягнулі так жыць. А сёлета ў нас упершыню зьявіўся шанец нешта зьмяніць, у тым ліку і ў мэдыцыне.

Так, я падпісаў ліст мэдыкаў супраць гвалту і фальсыфікацыі выбараў. Яго падпісалі некалькі тысяч чалавек. Публікацыю пра гэта зрабіў телеграм-канал "Белыя халаты". Пазьней, мабыць, за гэты подпіс мяне "прапясочылі" на сайце пра "шалапутных дзяцей айчыны, якія пераабуліся". Нібыта радзіма нас выхавала, дала нам усё, а мы, злыдні, ёй здрадзілі. Дарэчы, на ўсе свае стажы — а іх былі дзясяткі — ад дзяржавы я не атрымаў ніводнага рубля. У мэдычных колах з гэтага сайту ўсе сьмяяліся і называлі яго дошкай гонару.

Ня думаю, што да лекараў трэба ставіцца неяк інакш, чым да іншых людзей. Мірна выходзіць на вуліцу, каб паказаць сваю нязгоду — гэта наша канстытуцыйнае права. Калі з пункту гледжаньня цяперашняй улады гэта парушэньне закону, добра, мы гатовыя адказаць. Але ўзьнікае пытаньне аб выбары меры пакараньня. Яна вагаецца ад папярэджаньня да максымальных 15 сутак. Ёсьць варыянт прызначыць штраф. Навошта тады ізаляваць ад працы тых, хто служыць на карысьць грамадзтва? Ці сувымерна гэта з тым, што мы зрабілі? Мне здаецца, не.

Атрымаўшы дыплём, я працаваў уролягам. Так здарылася, што ў 2011 роке ў выніку сур’ёзнай хваробы ў мяне ледзь не загінуў брат. Дзякуючы дапамозе сяброў мы змаглі адправіць яго ў Ізраіль. Мы з мамай паехалі зь ім, каб суправаджаць яго. Ведаючы на добрым узроўні ангельскую, у Ізраілі я пазнаёміўся з калегамі-ўролягамі, якія маюць вялікую практыку ляпараскапічных апэрацый. Цягам чатырох месяцаў знаходжаньня ў Ізраілі я змог пастажавацца ў ляпараскапічнай уралёгіі ў чатырох клініках. Пазьней, вярнуўшыся ў Беларусь, стаў выкарыстоўваць новыя веды. Пры гэтым працягваў вывучаць асаблівасьці ляпараскапічных апэрацый: стажаваўся ў іншых краінах, у тым ліку і ў Ізраілі.

Не магу сказаць, што я глыбокі патрыёт, але, калі з маім братам здарылася бяда, дадому я вярнуўся з дакладным разуменьнем: я хачу зрабіць мэдыцыну ў Беларусі лепшай. Хоць бы на тым адрэзку, куды дацягнуцца мае рукі. І я рады, што мае калегі і кіраўніцтва мяне ў гэтым падтрымліваюць..

 

"Лякаматыў" аштрафавалі


Хакейны клюб "Лякаматыў" аштрафавалі на 675 рублёў за тое, што хакеісты не трымалі руку на сэрцы падчас гімну.

Паводле "Трыбуны", ажно пяць хакеістаў такім чынам парушылі рэглямэнт Экстралігі, які мае пункт 8 артыкулу 62: "Грамадзяне Рэспублікі Беларусі слухаюць дзяржаўны гімн, прыклаўшы далонь правай рукі да левага боку грудзей.

 


За ўдзел у "Маршы мудрасьці" пэнсіянэрку асудзілі на 10 дзён арышту


Валянтэры @spiski_okrestina публікуюць выракі судоў пэнсіянэрам, якіх затрымалі ўчора ля філярмоніі падчас "Маршу мудрасьці":

Хілюціч Валянціна Аляксееўна, 1953 року нараджэньня — 10 дзён. З словаў сп-ні Валянціны, у мітынгу ня ўдзельнічала, прыехала ў ЦУМ купіць падарункі дачцэ і ўнучцы. Мае праблемы з сэрцам; бывае, траціць прытомнасьць.

Хадасевіч Соф'я Пятроўна, 1948 р. н. — штраф 810 рублёў, судзілі паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП.
Янкоў Ігар Уладзімеравіч 1956 р. н. — штраф 810 рублёў, судзілі паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП.

 


МУС Беларусі абвясьціла тэндэр на куплю навушнікаў за 250 тысяч даляраў


Тысячу бяздротавых Bluetooth-гарнітураў для рацыяў на 645 тысяч рублёў Міністэрства ўнутраных справаў хоча закупіць да 20 сьнежня — якраз на гэтую дату прызначаны так званы "Народны трыбунал", абвешчаны Ціханоўскай.

 

P.S. Вось куды ідуць нашыя грошы! Спыняй працу, не плаці налогі — не гадуй рэжым ("Ju.K.").

 


"Пыталі, з кім было дзіця, калі я хаджу па плошчы"


У Наваполацку вывучаюць сытуацыю ў сем’ях зь непаўналетнімі дзецьмі, бацькоў якіх судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. Установы адукацыі да 11 сьнежня мусяць падаць інфармацыю пра становішча ў сем’ях, умовы пражываньня, удзел бацькоў у выхаваньні і высьветліць, з кім і дзе знаходзіліся дзеці, калі бацькі былі на масавых акцыях. У сьпісе 10 дзяцей, да некаторых бацькоў ужо прыходзілі выхавальнікі і псыхолягі.

 


У Віцебску затрымалі грэка-каталіцкага сьвятара Аляксея Варанко


На яго завялі адміністрацыйную справу па арт. 23.34 КаАП, ён застанецца ў ізалятары да суду. Гэта пацьвердзіла жонка сьвятара. Аляксей Варанко — адзін з тых, хто падпісаў зварот вернікаў да ўладаў з патрабаваньнямі правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары і спыніць гвалт.

 

 

Адмовіцца ад прэзыдэнцтва, але застацца пры ўладзе.
У чым сэнс задумы Лукашкі з "народным сходам"


Лукашка прапанаваў зрабіць "усебеларускі народны сход" (УНС) канстытуцыйным органам. Што гэта азначае?

Сьцісла:

Каб зразумець абсурднасьць прапановы, варта ўзгадаць, што УНС не абіраецца, а цалкам прызначаецца ўладай.
Ня можа орган, які складаецца з 2,5 тысяч чалавек і зьбіраецца раз на пяць гадоў на 1-2 дні, выконваць функцыі прэзыдэнта.
Магчыма, Лукашка плянуе ўзначаліць стала дзейны орган УНС і, такім чынам, захаваць абсалютную ўладу.

8 сьнежня на сустрэчы з працаўнікамі Стаўпецкай цэнтральнай раённай лякарні Лукашка заявіў пра неабходнасьць зафіксаваць статус "усебеларускага народнага сходу" ў новай Канстытуцыі. Варта цытату Лукашкі падаць цалкам: "Калі мы здымаем пэўныя абавязкі з прэзыдэнта, іх жа трэба кудысьці перадаваць. Ува ўрад і парлямэнт гэтыя паўнамоцтвы не падыходзяць. Куды іх перасоўваць? Трэба шукаць такі орган. А ў нас ёсьць усебеларускі народны сход. Таму пэўныя паўнамоцтвы давядзецца перадаць. Калі размыць паўнамоцтвы прэзыдэнта, будзе поўны бардак, які мы ў сярэдзіне 90-х перажылі. Таму патрэбны орган, які б усіх стабілізаваў... Я прыхільнік таго, каб усё вырашалі вы. Народ павінен вырашаць".

Ён таксама прапанаваў абіраць дэлегатаў "усебеларускага народнага сходу" на пяцігадовы тэрмін. І працаваць яны маюць на грамадзкіх асновах.
То бок частку паўнамоцтваў прэзыдэнта мяркуецца перадаць УНС. І, як можна зразумець, прапануецца зрабіць гэты сход найвышэйшым органам дзяржаўнай улады ў Беларусі. Паводле Лукашкі, такі орган павінен кантраляваць "галоўныя кірункі нашага разьвіцьця", яму "будуць падсправаздачныя кіраўнікі парлямэнту, міністры і "губэрнатары".

Каб зразумець усю абсурднасьць прапановы, варта узгадаць, што УНС — не выбарны, а цалкам прызначаны орган. Ягоная дзейнасць, як і спосаб абраньня, не рэгулююцца ніякімі законамі. Няма такой працэдуры. Калі Палата прадстаўнікоў ці мясцовыя саветы фармуюцца праз выбары і на падставе Выбарчага кодэксу (прынамсі фармальна), то ў выпадку з УНС няма і гэтага. Удзельнікаў сходу фактычна прызначае мясцовая выканаўчая вэртыкаль. На УНС прысутнічаюць не прадстаўнікі народу, а выключна прыхільнікі Лукашкі. УНС — імітацыя народнага прадстаўніцтва.

Увогуле, як можа орган, які складаецца з 2,5 тысяч чалавек і зьбіраецца раз на пяць рокаў на 1-2 дні, выконваць функцыі прэзыдэнта? Гэта нейкі абсурд у квадраце.

УНС нагадвае зьезд КПСС, які таксама зьбіраўся раз на пяць рокаў і таксама прымаў пляны на пяцігодку. Але ў КПСС былі кіроўныя органы, якія дзейнічалі паміж зьездамі. Гэта цэнтральны камітэт, палітбюро, генэральны сакратар, якім і належала рэальная ўлада. Пры тым, што паралельна зь імі фармальна існаваў калектыўны прэзыдэнт дзяржавы — прэзыдыюм Вярхоўнага савету СССР.

Можа, якраз падобную схему спрабуе ажыцьцявіць і Лукашка. Ён пакідае пасаду прэзыдэнта, на што нядаўна намякаў, забірае ў яго паўнамоцтвы і перадае УНС. Паколькі гэты сход у выглядзе аднаго паседжаньня раз на пяць гадоў ня можа выконваць функцыю найвышэйшага дзяржаўнага органу, то павінна быць нейкая стала дзейная структура, якой перадаюцца паўнамоцтвы УНС. Напрыклад, прэзыдыюм УНС. А прэзыдыюм павінен нехта ўзначальваць. Адгадайце з трох разоў, хто.

Гэта мадэль Назарбаева ў мадэрнізаваным выглядзе. Калі так, то ўсё стае на свае месцы. І, на першы погляд, абсурдная схема выяўляецца вельмі лягічнай.

У чым хараство і перавага сытуацыі — дык гэта ў тым, што кіраўніку прэзыдыюму УНС, адрозна ад прэзыдэнта, ня трэба выбірацца. Бо сам УНС не выбіраецца. Можна ад імя народу кіраваць да канца жыцьця.

Пасьля гэтага можна сьмела і лёгка выконваць сваё абяцаньне правесьці датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары. І сапраўды: не падмануў жа, сышоў з пасады прэзыдэнта.


Валер Карбалевіч

 


Аблава ў ЖК "Магістар"


У менскім ЖК "Магістар" карнікі аглядаюць вокны, ходзяць па кватэрах. Адна з жыхарак распавяла, што да іх у кватэру прыйшлі карнікі і адвезьлі яе мужа ў Першамайскае РУУС, паведамляе Onliner.

 


Затрымалі ксяндза Віктара Жука


Паводле інфармацыі "Радыё Рацыя", разам са сьвятаром Аляксеем Варанко затрымалі таксама ксяндза Віктара Жука, які 3 сьнежня езьдзіў на суд да ксяндза Вячаслава Барка, абвінавачанага ў прапагандзе нацысцкай сымболікі. У чым вінавацяць Віктара Жука, пакуль невядома.


"Радыё Свабода", 8 сьнежня 2020 р.

 


Калі "Пагоня" набітая на руцэ


"Цікава, калі "Пагоня" набітая на руцэ ці назе, дык забяруць у ізалятар і будуць трымаць, пакуль не сойдзе татуіроўка, ці проста ампутуюць?"

Так людзі каментуюць навіну, што ў Магілёве міліцыя вынесла з кватэры ў хлопца ўсё бел-чырвона-белае, што знайшла. Нават кубачак з "Пагоняй"!

 


Аблава ў інтэрнаце Гарадзенскага ўніверсітэта


Стала вядома, што адбываецца на відэа, дзе раз'юшаны карнік замахваецца на жанчыну і разбівае дручком шкло на стале. Гэта апошнія кадры з доўгага роліка пра аблаву ў інтэрнаце Гарадзенскага ўніверсітэта, якая адбылася 10 жніўня. Публікуем поўнае відэа, каб яшчэ раз згадаць, што адбывалася ў тыя дні.

Гарадзенскае выданне @hrodnalife высветліла, што АМАП тады затрымаў студэнта ГрДУ Васіля Дзедаўца — яго літаральна вынеслі з інтэрната. Пасля выбараў Дзедаўца затрымлівалі двойчы, збілі, пакаралі штрафам і 15 суткамі арышту. Пазней хлопец трапіў у лякарню. А на пачатку снежня яго нечакана запрасілі служыць у міліцыю. Абаяцлі заробак у 1 тысячу рублёў, сацпакет і магчымасць паступіць у Акадэмію МУС.

 


Як праслухваюць экс-кіраўніка стачкама МТЗ Сяргея Дылеўскага


Раніцай 8 снежня Сяргей Дылеўскі — сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, які цяпер жыве ў выгнанні ў Варшаве, — даваў інтэрв'ю "Эўрарадыё". Размова была па тэлефоне. У пэўны момант сувязь з Дылеўскім перарвалася, хаця размова працягвалася. А пасля журналіст пачуў у слухаўцы запіс адказаў, якія Сяргей даваў яму некалькі хвілін таму.

Гэта адбылося неўзабаве пасля таго, як у пытанні журналіста прагучалі словы "Пуціла" і "NEXTA" — слухайце наш запіс размовы!

Хто гэта зрабіў — пакуль незразумела. Але факт у тым, што беларускія карнікі рэгулярна зліваюць у "свае" СМІ тэлефонную праслушку сваіх праціўнікаў. Апошні раз быў 7 снежня ў прапагандысцкім сюжэце пра тэлеканал "Белсат".

 

 

Не рубі лёд на якім сядзіш

 

Жыхары менскага раёна Уручча ўмарозілі БЧБ-сцяг у лёд на сажалцы. Сёння там спатрэбяцца вельмі ўпёртыя камунальнікі.


"Эўрарадыё", 8 сьнежня 2020 р.

 


У БДЭУ развесілі фатаграфіі рэпрэсаваных студэнтаў


Студэнты заклікалі далучыцца да барацьбы супраць акупацыйнага рэжыму.

Сёння на сценах БДЭУ развесілі фатаграфіі рэпрэсаваных студэнтаў і заклікалі далучыцца да барацьбы супраць акупацыйнага рэжыму.

— БДЭУ напоўнены людзьмі, якія заслужылі вісець на алеі ганьбы. Але нельга забываць, што куды больш у нашым універсітэце людзей, якія заслужылі быць на алеі славы, якія выходзілі і баранілі нашу свабоду, за што падпалі пад рэпрэсіі. Паглядзіце на гэтых асоб і на іх пакаранні — і падумайце, ці заслужылі яны гэтага. Яны ваявалі (і ваююць) за вас. Можа быць, пара і вам далучацца? — пракаментавалі акцыю студэнты.


"Хартыя’97%", 8 сьнежня 2020 р.

 

 

Затрымалі Барыса Хамайду. Будуць судзіць на Каляды


У Віцебску на 4 гадзіны затрымалі найстарэйшага апазіцыянера і распаўсюдніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду.

Гэта адбылося каля так званага "Сіняга дома" — дома №28 на вуліцы Леніна. У райаддзеле міліцыі на апазіцыянера склалі пратакол паводле артыкула 23.34 КаАП, абвінаваціўшы яго ў незаконным пікетаванні. Забралі і частку рэчаў, якімі ён аздабляе сваё працоўнае месца, у тым ліку рарытэтныя рэчы — падарункі сяброў, распавёў Барыс Хамайда:

— Такога вобшуку ў мяне яшчэ не было. Вывернулі ўсё на падлогу, забралі вышыванку з малітвай "Ойча наш". І вышыванку са словамі "адзіма для нас усё, мы без яе нішто. Жыве Беларусь!" Сцяжок бел-чырвона-белы забралі, стужку такую ж забралі. Забіралі ўсё бел-чырвона-белае!

Міліцыянты пакінулі Барысу Хамайду толькі бела-чырвоны парасон, пад якім ён штодня стаіць на вуліцы Леніна. Пакінулі таксама кнігі і часопісы, але забралі два тэлефонныя апараты, сказаўшы, што вернуць іх толькі пасля аплаты штраф — штрафу, які яшчэ не прысуджаны. Судовае разбіральніцтва прызначанае толькі на 24-га снежня. Да таго часу Барыс Хамайда плануе па-ранейшаму выходзіць да "сіняга дома".


"Беларускае Радыё Рацыя", 9 сьнежня 2020 р.

 


Колькасьць палітычных спраў у з пачатку "выбараў" перавысіла 900


Праваабаронцы: колькасьць палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі з пачатку "выбараў" перавысіла 900.

Самыя распаўсюджаныя артыкулы Крымінальнага кодэксу ў палітычных справах, паводле справаздачы, гэта "масавыя беспарадкі", "групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак", "супраціў міліцыянту", "гвалт у дачыненьні да міліцыянта", "ухіленьне ад сплаты падаткаў". Ёсьць і справы за "паклёп", "хуліганства"…

 


2000 чалавек патрабуююць выдаць рэглямэнт вывешваньня рэчаў
белага і чырвонага колераў


Звыш 2000 чалавек тым часам патрабуюць у гарадзенскіх месцкага і абласнога выканкамаў выдаць рэглямэнт вывешваньня рэчаў белага і чырвонага колераў.

У пэтыцыі патрабуюць патлумачыць, якія рэчы забаронена сушыць на лёджыях, у якім парадку можна іх вешаць, што рабіць з нацыянальнымі строямі, якія гістарычна бел-чырвона-белыя…

 


Распачынаць крымінальную справу адмовіліся


Сьледчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу супраць мліцыянтаў, якія білі журналіста Трафімовіча.

Праверка праведзена, склад злачынства ня знойдзены. Ліст два месяцы ішоў з вуліцы Кіжаватава, дзе месьціцца экспэртыза, да вуліцы Алібегава, дзе месьціцца СК.

 


Генпракуратура Літвы пачала дасудовае расьсьледаваньне
аб гвалце міліцыі ў Менску


"Абставіны здарэньня, названыя заяўнікам, і іншыя першасныя дадзеныя, пададзеныя пракуратуры, ацэнены як такія, што маюць склад злачынства, у адносінах да якога, паводле Крымінальнага кодэксу Літоўскай Рэспублікі, ужываецца ўнівэрсальная юрысдыкцыя".

 


"Вось і мяне спасьцігла доля сумленнага беларуса, які не маўчыць"


Самбіста Папова, які выступіў з крытыкай Лукашкі, звольнілі з Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі.

 


Зіма з народам!


Беларусы зь нядаўняга часу сталі рабіць "падлёдныя" бел-чырвона-белыя сьцягі. А наш чытач зь Менску расказвае пра яшчэ адну ідэю: ледзяныя надпісы на асфальце.

"Зіма з народам! Новая антыкрызісная ідэя ўпрыгожваньня гораду ад жыхароў вуліцы Платонава — ледзяныя літары на асфальце. Сабекошт 0 рублёў, а задавальненьне 100%. Для рэалізацыі патрэбныя толькі вада і добры настрой".

 

Падтрымалі толькі на словах


Украіна на словах далучылася да санкцый Эўразьвязу супраць Лукашкі, але так іх і не ўзаконіла

— Згодна з інфармацыяй дырэктарату ў пытаньнях замежнай палітыкі Офісу прэзыдэнта Ўкраіны, такое рашэньне ня ўхвалена, — адказалі журналістам у Офісе прэзыдэнта.

Днём раней беларуская дэлегацыя ў ААН галасавала супраць рэзалюцыі, у якой ААН заклікала Масковію спыніць акупацыю Крыму і вывесьці зь яго свае войскі.

 


15 дзён за ўдзел у маршы пратэсту


Актора Аляксея Сапрыкіна арыштавалі на 15 дзён за ўдзел у маршы пратэсту.

У адзін дзень з Сапрыкіным — 6 сьнежня — сярод затрыманых апынуліся музыка Ўладзь Лянкевіч (15 дзён арышту), хірург Менскай абласной дзіцячай лякарні Артур Ермаркевіч (30 базавых велічыняў штрафу, гэта 810 рублёў), намесьнік дэкана факультэту інфармацыйных камунікацыяў БДТУ Раман Азарчык (таксама 810 рублёў).

 

Улады працягваюць змагацца з нацыянальнымі колерамі


Чытач з Горадні расказвае: у парку Жылібэра паставілі, але на наступны дзень прыбралі калядны чаравік "няправільных" колераў, але на наступны дзень прыбралі. Замест яго паставілі калядныя шарыкі, аднак той, што быў летась бел-чырвона-белым, стаў бел-зялёна-белым.

 

У Карэлічах затрымалі адміністратарку рэгіянальнага сайту


Яе муж перад гэтым сышоў з міліцыі.

— Праблемы пачаліся да выбараў, калі на сайце Korelichi.by зьявіўся анонс пікетаў Ціханоўскай, — расказала Караліна Князькова перад сваім затрыманьнем.

Цяпер Караліна застанецца ў ізалятары да суду, ейных затрыманых бацькоў абяцаюць да вечара адпусьціць.

 

73-рочную жыхарку Гомля асудзілі за акцыю, якой не было


25 кастрычніка міліцыянты не далі гамельчукам сабрацца на акцыю. На вачах Евы Раманаўны АМАП схапіў мужчыну. Былая настаўніца зрабіла заўвагу — схапілі і яе. У выніку аштрафавалі на 81 рубель.

 


"Адзін да аднаго яны ставяцца больш варожа, чым да затрыманых"


— Фізычнага гвалту АМАП не ўжываў, а паказная пацанская агрэсія выглядала абсурдна і камічна, — расказвае пра затрыманьне 4 лістапада сьпявак Андрусь Такінданг. — Быццам да сталага чалавека сталі чапляцца школьнікі-хуліганы: непрыемна, страшна і сьмешна.

"Э, эфіёп, колькі вам заплацілі?", "Ага, у вас печыва бел-чырвона-белае", "Гэты, нярускі каторы, — беларус?"... Мацюкі, гопніцкія наезды ішлі ад маладых, 20-рочных, старэйшыя ж амапаўцы дарогай паводзілі сябе больш стрымана.

 


У Беларусі заблякавалі сайты KyKy.org і
праект "Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў"


Інфармацыйны партал Kyky.org заблякаваны на тэрыторыі Беларусі рашэньнем Міністэрства інфармацыі. Праблемы ў онлайн-часопіса пачаліся пасьля затрыманьня 27 жніўня сузаснавальніка Kyky Аляксандра Васілевіча.

Плятформу ekrp.org, "адзіны архіў зьвестак злачынцаў і доказаў злачынстваў", запусьцілі 9 дзён таму. Рэалізацыяй праекту займалася Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва і ініцыятыва былых сілавікоў ByPol. Прычыны блякаваньня невядомыя.

 


Звольнілі знакамітага дырэктара Нясьвіскага замку Сяргея Клімава


— Пазваніў шараговы супрацоўнік Міністэрства культуры і сказаў, што міністар прапанаваў мне напісаць заяву на звальненьне. Я адмовіўся. Праз пару гадзін паступіў званок пра тое, што я звольнены. <...> Ніякіх прычын ніхто не тлумачыць, адныя нейкія намёкі: "Ну вы ж разумееце...", — расказаў Клімаў, які кіраваў замкам 10 рокаў.

 


Невядомы прыйшоў зразаць бел-чырвона-белыя стужкі


Менск. У адным з двароў Грушаўкі невядомы ў масцы сёньня прыйшоў зразаць бел-чырвона-белыя стужкі. У гутарцы з тутэйшымі прапаноўваў выходзіць мітынгаваць зь дзяржаўнымі чырвона-зялёнымі сьцягамі, а не з "калябарацыянісцкімі".

 


Мінулай ноччу з флягштоку на менскай плошчы Дзяржаўнага сьцягу
зьнялі галоўны афіцыйны сьцяг


Здарэньне зафіксавалі кіроўцы машын, якія ехалі па праспэкце Пераможцаў.

Сьведкі кажуць, што сьцяг зваліўся сам, ніхто яго не чапаў. А 10-й гадзіне раніцы сьцяг вярнулі на месца.

Афіцыйны чырвона-зялёны сьцяг на гэтай плошчы мае памеры 7 на 14 мэтраў, ён вісіць на 70-мэтровай стэле каля Палацу Незалежнасьці і лічыцца галоўным сьцягам у дзяржаве. Плошча Дзяржаўнага сьцяга пабудаваная па ініцыятыве Лукашкі.

Як паведаміў пазьней "Гаррамаўтадар" Менскага гарвыканкаму, іх спэцыялісты правяралі працу мэханічнага і электрычнага абсталяваньня флягштоку ў рамках тэхнічнага абслугоўваньня, якое праводзіцца ў адпаведнасьці з графікам работ.

 


У Беластоку адкрылі дом для беларускіх уцекачоў


Сямнаццаць чалавек — у асноўным студэнты, адлічаныя зь беларускіх унівэрсытэтаў за ўдзел у акцыях пратэсту — знойдуць часовы прытулак у доме, адчыненым 8 сьнежня ў Беластоку Фондам "Беларусь 2020".

Пра гэта паведаміла "Польскае радыё", адзначаючы, што ў збор сродкаў на ўтрыманьне гэтага дому ангажаваўся Фонд Сьвятланы Ціханоўскай "Краіна для жыцьця" ды беларуская дыяспара з Канады і ЗША.

— Гэта часовае жыльлё для тых, хто вымушаны быў тэрмінова пакінуць нашу Радзіму. Акрамя таго, што людзі змогуць там пражываць некаторы час да атрыманьня, напрыклад, статусу ўцекача, там яны будуць вывучаць інтэнсіўна польскую мову, атрымліваць рознага кшталту кансультацыі, удзельнічаць у сэмінарах, трэнінгах, — сказала Марыя Ляшчэўская, кіраўніца Фонду "Беларусь 2020".

 

 

Судовы канвэер у ізалятарах і турмах:
5 хвілін на справу, ціск, пагрозы, катаваньні


З дакладу праваабаронцаў "Беларусь, жнівень 2020: "правасудзьдзе" для пратэстоўцаў":

Суды праходзілі ў ізалятарах і турмах таемна, без адвакатаў і сваякоў.
Сьведак на суды не запрашалі — судзьдзі цалкам верылі пратаколам.
На тое, што многія затрыманыя былі жорстка пабітыя, судзьдзі не зважалі.
Супярэчнасьці наконт часу, месца, абставінаў затрыманьня цалкам ігнаравалі.

 


У гонар 4 месяцаў з пачатку пратэстаў


Студэнты БДУ сёньня прайшлі шэсьцем у цэнтры Менску ў гонар 4 месяцаў з пачатку пратэстаў у Беларусі.

Жыхары вёскі Копішча разам з суседзямі з Уручча і Новай Баравой сёньня таксама адзначылі маршам 4 месяцы ад пачатку пасьлявыбарчых пратэстаў у Беларусі.

А яшчэ сёньня ў Менску адзначылі дзень народзінаў клясыка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча — ля мэмарыяльнага знака на месцы дома, дзе нарадзіўся паэт 9 сьнежня 1891 року.


"Радыё Свабода", 9 сьнежня 2020 р.

 


Сцяпан Пуціла трапіў у ТОП-5 прэстыжнай польскай прэміі


Блогер Сцяпан Пуціла (стваральнік каналу "НЕХТА") трапіў у ТОП-5 прэстыжнай польскай прэміі "Журналіст року Grand Press 2020".

Упершыню ў гісторыі ў конкурсе ўдзельнічае беларус. Гэта адзіны ў Польшчы конкурс, у якім пераможцу выбіраюць самі журналісты. За журналіста года галасуюць рэдакцыйныя калегіі польскіх медыяў. Сцяпан атрымаў намінацыю за тое, што адважыўся інфармаваць, нягледзячы на рызыку рэпрэсіяў з боку рэжыму.

"Калі б не ён і не шматлікія іншыя беларусы, грамадскасць у Польшчы і свеце не мела б доступу да інфармацыі з месца пратэстаў".

 


Затрымалі актывіста Андрэя Юркова


У Горках зноў затрымалі актывіста Андрэя Юркова. 6 снежня ён правёў акцыю — адзіночны пікет з пустым лістом ватмана. Відэа ён выклаў у сацсеці.

Гэта была акцыя салідарнасьці з адміністратыўна арыштаванымі калегамі.

8 снежня Юркова выклікалі ў мясцовы РАУС, адтуль ён ужо не выйшаў. Цяпер ён чакае на суд у Горацкім ІЧУ.

 


Знік вялікі дзяржаўны сцяг


Ноччу з  флагштока каля Палаца Незалежнасці знік вялікі дзяржаўны сцяг. Магчыма, сцяг сарвала ветрам.

Паведамляюць, што ён ляжаў непадалёк на плошчы, пакуль раніцай не з'явіліся камунальнікі.

 


Кікбаксёр Сяргей Скіба звярнуўся да карнікаў:
Раскажыце пра злачынствы калегаў


Трохразовы чэмпіён свету, шматразовы пераможца Кубка свету і чэмпіянату Эўропы па кікбоксінгу і тайландскім боксе Сяргей Скіба запісаў відэазварот да беларускіх праваахоўнікаў.

— Біць жанчын, якія жывуць па суседстве з вамі. Біць дзяцей, навучэнцаў у адных універсітэтах з вашымі дзецьмі. Біць работнікаў заводаў — маіх сяброў з "Нафтану", дзе я адпрацаваў больш за 15 рокаў. Біць пенсіянераў — вашых бацькоў і маці. Гэтаму вас ніколі не вучылі.

Я ведаю, што вы, працаўнікі МУС, АМАП, СОБР ды іншых сілавых ведамстваў, не хочаце гэтага рабіць: многія мае знаёмыя з сілавых структураў, з якімі я меў зносіны, кажуць, што хочуць сысці з органаў, дацягнуць да канца кантракту і звольніцца.

 

У Берасці з ІЧУ выпусцілі вядоўцу развітальнай цырымоніі
з актывістам Раманам Рашэцкім


Затрыманага на пахаванні Рамана Рашэцкага 6 снежня вядоўцу Віталя Казака адпусцілі без суду. Мужчыну затрымалі пасля заканчэння развітання ў двары, дзе жыў Рашэцкі, разам з тэхнікай і кіроўцам, якога адпусцілі праз тры гадзіны і прасілі перадаць жонцы Віталя, што яго затрымліваюць надоўга. Сёння пасля 72 гадзін арышту ў ІЧУ Казаку паведамілі, што супраць яго праводзілася праверка.

 


МУС Беларусі ладзіць конкурс "У аб'ектыве"


Ведамства заклікае да ўдзелу ў фотавідэаконкурсе тых, каго цікавіць праца беларускай міліцыі. Мэта — сфармаваць у грамадстве аб?ектыўнае ўспрыманне працоўных будняў міліцыянта і вайскоўца ўнутраных войскаў.

Сярод намінацыяў: "За мірную Беларусь!" (?!!), "Шлях да зорак", "Міліцыя — дзецям" ды шэраг іншых.

 


Беларусы жорстка абмежаваныя ў спажыванні


Свежая статыстыка за 3 квартал паказвае, што ў Беларусі беднае насельніцтва, якое задавальняе самыя базавыя патрэбы.

Пра гэта кажа доля выдаткаў на харчаванне: у 3 квартале ў сярэднім па краіне яна склала 37,9%. Гэта ўзровень самых бедных краін эўрапейскага кантыненту. У краінах Заходняй і Цэнтральнай Эўропы доля расходаў на харчаванне ў 2-3 разы ніжэй. Па структуры спажывання Беларусь пакуль апярэджвае хіба што Украіну і Малдову.

 


Моцны перформанс з абуткам "расстраляных"


Беларусы стварылі аналаг знакамітага мемарыялу ахвярам Галакосту ў Будапэшце "Чаравікі на набярэжнай Дунаю".

У 1940-х нацысты звозілі габрэяў на набярэжную ракі Дунай, загадвалі зняць абутак, звязвалі ім рукі і ногі адзін да аднаго, а далей... дзеля Эканоміі куляў стралялі толькі ў першага, які падаючы цягнуў у ваду іншых.

Людзі паміралі захлёбваючыся, а чаравікі заставаліся на беразе.

— Будапештское гетто было освобождено советскими войсками. Теперь же, упиваясь безнаказанностью, мутировавшие наследники этих войск в Беларуси устраивают охоту на собственных граждан. Жители Тракторного воспроизвели подобный мемориал, проведя параллели между Беларусью 2020-го року и оккупированной фашистами Эвропой, — кажуць стваральнікі.

 

Фіранка як пікетаванне


Затрыманаму ўчора жыхару кварталу "Магістр" Дзмітрыю за БЧБ-фіранку сёння прысудзілі штраф 30 базавых (Br 810) і загадалі змяніць фіранку.

Суд расцаніў фіранку як пікетаванне.

 


Платформа псіхалагічнае дапамогі беларускім мігрантам


У Польшчы стварылі платформу бясплатнае псіхалагічнае дапамогі беларускім мігрантам.

Там могуць зарэгістравацца як тыя, хто шукае дапамогі, так і тыя, хто можа яе прапанаваць. Арганізатары гарантуюць ананімнасць і бяспеку, карыстацца платформаю можна бясплатна.

 

Затрымалі актывіста Андрэя Юрков


У Горках зноў затрымалі актывіста Андрэя Юркова. 6 снежня ён правёў акцыю — адзіночны пікет з пустым лістом ватмана. Відэа ён выклаў у сацсеці.

Гэта была акцыя салідарнасьці з адміністратыўна арыштаванымі калегамі.

8 снежня Юркова выклікалі ў мясцовы РАУС, адтуль ён ужо не выйшаў. Цяпер ён чакае на суд у Горацкім ІЧУ.


"Белсат", 9 сьнежня 2020 р.

 


КПСС 2.0


Как же симптоматично, что из всех путей конституционной реформы Лукашка, кажется, остановился на самом архаичном — вернуть в страну съезд КПСС и президиум ЦК, который он сам и собирается возглавить.

Предлагали многопартийность — ай ну, партии же конкурировать за власть будут, в обществе раскол начнется. Разделение властей? Не, сложно, снова переругаются. Вы так до честных выборов договоритесь.

Вот и родилась на свет идея, о которой ваш покорный слуга писал недавно (а коллега Елисеев — ещё раньше) — сделать из Всебелорусского народного собрания супер-орган власти, а самому уйти с поста президента, на более солидный пост верховного жреца и отца нации, то есть главы президиума ВНС.

По чистой случайности, такой же вариант сразу после заявлений Лукашки предложил министр производства круглых столов — Юрий Воскресенский.

Важный вопрос, останется ли в новой конституции пост президента. Если да, то кого бы Лукашка ни назначил в преемники, конфликт между ними неизбежен.

Этот человек станет вторым центром силы, о нем будут писать СМИ не меньше, чем о Лукашке. С новым человеком будут вести переговоры в Москве. Часть номенклатуры будет группироваться вокруг него, подталкивать к более автономным шагам против консерваторов, которые засядут в штабе Лукашки. Если у президента в подчинении останутся силовики, то "отца нации" задвинут или досрочно отправят на пенсию при первом же серьёзном споре между ними.

Лукашка не может это не понимать, а значит, если выберет такой вариант, будет по максимуму укреплять свой будущий пост и лишать преемника полномочий. А это будет максимально похоже на "уходить, не уходя", то есть не снимет общественного протеста и, мягко говоря, не обрадует Москву.

К тому же, большой вопрос, будет ли достаточно формально лишить президента полномочий. Если у него останется контроль за местной вертикалью, а ВНС будет иметь полномочия, например, отправлять президента в отставку, то президент сможет заблокировать даже съезд ВНС, просто не дав выдвинуть туда делегатов и запретив подавать им автобусы.

Усложнять систему можно, когда хватает реального рейтинга ей управлять после усложнения. А когда рейтинг есть только в отчетах из АП, работать идея КПСС 2.0 будет только в этих же отчётах, а не в реальности.

Поскольку никто внутри и вне страны не купит этот маневр как настоящий транзит, международный, экономический и внутриполитический кризис продолжится. Только все это давление теперь будет оказываться не в сторону абстрактного раскола элит или падения режима, а в сторону конкретного второго президента Беларуси, чтобы он провел уже полноценный переворот.

Вся эта схема будет актуальна, конечно же, лишь в случае, если Лукашке хватит ресурса все это провернуть и не споткнуться по пути. Я бы, если честно, на это денег не поставил.

 


Из своей квартиры карателями похищен врач БСМП


Нам сообщают что вчера утром из своей квартиры был буквально похищен сотрудниками карных структур врач БСМП Артём Шагиев. Он собирался на работу и уже выходил из дома, как в дверь позвонили каратели и арестовали доктора.

Ранее врача Шагиева уже задерживали 07.11.2020, он отбывал 15 суток по статье 23.34.

По состоянию на вечер вторника, связи с доктором не было. Предположительно, он находится в ИВС на Окрестина.

 


Закрыли несколько магазинов "Виталюр"


Санстанция закрыла несколько магазинов "Виталюр" в Менске из-за отсутствия на них государственного красно-зеленого флага. Сообщается, что сегодня по техническим причинам не работают "Виталюры" на Мястровской, 27, Водолажского, 4, Волгоградской, 1/3, Калиновского, 55, Логойском тракте, 30/4, Рокоссовского, 148А.


"Беларускі Партызан", 9 сьнежня 2020 р.

 


Слесар Полацкага вагоннага дэпо далучыўся да страйку


Навумаў Валерый уважае за немагчымае выкананне сваіх працоўных абавязкаў у гэтым становішчы.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "НЕХТА":

— Я, Навумаў Валерый Віктаравіч, слесар у рамонце рухомага складу, старшы змены нумар 2 Полацкага вагоннага дэпо са стажам працы 20 рокаў у гэтым становішчы ў краіне, калі да мірных дэманстрантаў ужываюць невытлумачальны і неапраўданы гвалт, затрыманых жорстка збіваюць і зневажаюць іх годнасць, у арганізацыях звальняюць работнікаў паводле палітычных матываў, уважаю за немагчымае выкананне сваіх працоўных абавязкаў і заяўляю аб далучэнні да агульнанацыянальнай забастоўкі з 10 снежня 2020 року да поўнага выканання патрабаванняў, а менавіта:

спынення гвалту супраць грамадзян з боку сілавых структур,
расследавання ўсіх выпадкаў гвалту ў дачыненні да грамадзян з боку праваахоўных органаў і прыцягнення да адказнасці вінаватых,
правядзення сумленных выбараў.

 


У Менску Лагойскі тракт выходзіць кожны дзень


Разам і да канца!

Чатыры месяцы таму пачаліся самыя масавыя і самыя працяглыя ў гісторыі незалежнай Беларусі пратэсты.

Менскі Лагойскі тракт выходзіць кожны дзень, паведамляе Telegram-канал "Баста".

 


Сабака 12 дзён чакаў сваіх гаспадароў з беларускага ізалятара


А калі дачакаўся, яго радасці не было мяжы.

Хаскі па мянушцы Дэрэк вельмі доўга чакаў сваіх гаспадароў з беларускіх ізалятараў. Рэакцыя сабакі на іх з'яўлення неацэнная.

Гаспадыня сабакі, дзяўчына па імені Наталля, распавяла, што пакуль іх не было дома, Дэрэк жыў з сябрамі. Пры гэтым ён вельмі сумаваў, мала спаў і ўвесь час скуголіў па начах.

Затое момант, калі гаспадары вярнуліся дадому, стаў, напэўна, самым шчаслівым у яго жыцці.

"Я не ведаю як ён гэта робіць, але ён заўсёды ведае дзе мы былі. Калі мы проста сыходзім з дому ён сустракае нас радасна, але ляніва... Вось ужо трэці дзень нават не робіцца нахабным і не спрабуе сцягнуць ежу са стала. І ўпарта цягне свой ваўняны нам. Нават калі яму горача і хочацца паляжаць на ўлюбёнай прахалоднай плітцы. Пушысцікі, яны такія цудоўныя", — піша дзяўчына.

 


Барысаўчанку аштрафавалі за вымытую бялізну


Маразм лукашыстаў не перастае здзіўляць.

Жыхарка Барысава Наталля павінна выплаціць штраф у 10 базавых (270 рублёў) за тое, што памыла бялізну і павесіла яе сушыцца на балкон. Неадэкватныя міліцыянты ўгледзелі ў прасцінах і ручніку "сімволіку" і "інфармацыйны матэрыял". Гісторыю распавядае ex.press.

Наталля знаходзіцца ў адпачынку па догляду за двухрочным дзіцем. Міліцыянты, якія сышлі з розуму, прыйшлі да яе ўвечары ў аўторак.

— Пасля таго, як зайшлі, пачалі задаваць пытанні ў грубай форме. Маўляў, навошта я вывесіла сцяг? Я шчыра здзівілася і падумала, што яны памыліліся кватэрай. На маім балконе ніякіх сцягоў не было. Толькі бялізну, мая і дзіцяці, ручнікі і прасціны. На што мне адказалі, што ўсё гэта ўсё роўна з'яўляецца сімволікай, — распавяла Наталля выданню.

Са слоў Наталлі, у супрацоўнікаў ужо быў з сабой загадзя нарыхтаваны пратакол. Бялізну з балкона яе папрасілі зняць, хоць яна яшчэ была не высахлая.

— Я адказала, што, калі бялізна высахне, я яе зніму. Ну, а што мне рабіць? У кватэры па мэблі раскладваць? — здзіўляецца Наталля.

Жанчына збіраецца абскардзіць пратакол.

 


Беларусы стали массово забирать свои банковские вклады


Кризис и тяжёлые жизненные условия не оставляют выбора населению Беларуси. Количество закрытых счетов в банках идёт уже на сотни тысяч.

 


Профсоюзный лидер: Всё больше людей уходит в протестное движение


Расширение стачечного движения продолжается.

Жёсткие меры властей стимулируют уход работников предприятий в стачку, заявил председатель Беларусского независимого профсоюза (БНП) Максим Позняков.

По его словам, в стачке в ОАО "Беларуськалий" и на других предприятиях Солигорска находится около 130 человек, ОАО "Нафтан" — 20, на предприятии "Полоцк Стекловолокно" — 1, БМЗ — 11, "Гродно Азоте" — 30. По несколько человек бастуют на БЖД и ряде других предприятий, отметил Позняков.

— Последнюю неделю активизировались работники "Нафтана". На наш взгляд, это связано с увольнением активного члена независимого профсоюза Ольги Бритиковой. За неделю в стачке — семь человек. Это реакция коллектива на её увольнение, — считает профсоюзный лидер.

— Очевидно, что расширение стачечного движения зависит от действий руководства предприятий, действий власти. Чем жестче действия, чем значимее событие, тем больше работников принимает решение уйти в стачку, это вызывает всплеск негодования у рабочих, — отметил Позняков.

Он заметил, что Лукашка недавно поставил задачу по вовлечению в работу всех безработных и "тунеядцев".

— Я думаю, что его высказывание связано и с теми, кто уходит в стачку, чтобы каким-то образом заставить их работать, чтобы они не бастовали. Скорее всего, эта риторика была направлена и в их сторону, — считает председатель БНП.

По его мнению, что касается стачки, "далеко ещё не всё закончилось".

— Как увольнение Бритиковой показало, любое действие по закручиванию гаек, подавлению, дискриминации, беззаконию приводит к ответной реакции. Каждый день власть выдумывает новые причины своим действиям и всё больше людей власти не доверяют и уходят в протестное движение, — отметил Позняков.

26 октября в Беларуси была объявлена общенациональная забастовка в связи с невыполнением требований ультиматума, выдвинутого 13 октября экс-кандидатом в президенты Светланой Тихановской: отставка Лукашки, прекращение насилия и освобождение политзаключенных. Однако из-за масштабных репрессий на предприятиях забастовка переросла в формы "партизанской борьбы", сообщил ранее председатель Беларусского конгресса демократических профсоюзов Александр Ярошук. По его словам, внешние формы проявления протеста ушли вглубь, в том числе в саботаж, итальянскую забастовку.


"Хартыя'97%", 9 сьнежня 2020 р.

 


У Полацкім раёне распачалі крымінальную справу
аб пагрозе тэракту на чыгунцы


7 cнежня каля чыгуначнай станцыі Адамава ў Полацкім раёне знайшлі "прадмет з прыкметамі самаробнай выбуховай прылады". На больш чым пяць гадзін быў затрыманы рух пяці цягнікоў — двух пасажырскіх і трох грузавых.

Пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі распачаў крымінальную справу аб пагрозе здзяйснення акту тэрарызму, якая пацягнула іншыя цяжкія наступствы (ч. 2 арт. 290).

Папярэдняе расследаванне будзе весці КДБ.

 


Затрымалі за званок з пагрозамі


За званок з пагрозамі маскалёўкаму прапагандону Прыдыбайлу затрымалі менчука.
— Привет.
— Да, я слушаю, привет.
— Как ты там?
— Нормально.
— Ну ты меня узнал?
— Не, не узнал.
— Ну это твой п***ц.

 


Да ўласніка крамы "Гонар" міліцыя прыйшла... здымаць гірлянды


Калі да ўласніка крамы “Гонар” прыйшлі, у кватэры была Карына, жонка Паўла Доўнара, з іх дзіцём, і яго бацькі.

Віктар, бацька Паўла, расказвае:

— У нас раней сцягі віселі, цяпер бела-чырвона-белыя гірлянды, белыя анёлы з паперы і чырвоныя сардэчкі. Я сёння гуляў з сабакам, глядзеў на вокны і думаў: цікава, калі да нас прыйдуць? І вось, у той жа вечар "госці"! Чалавек пяць было, ўсе ў форме, адзін з іх наш участковы. Сказалі зняць гірлянду. Я спытаў: "Што, хлопцы, ужо да гэтага дайшлі?” Яны кажуць: "Ну вы ж разумееце".

Гаварылі нармальна, без агрэсіі. Кажуць: каб не прымянялі іншыя меры, трэба прыбраць. Ну мы пры іх выключылі гірлянду, на тым і скончылася. Пратакол не складалі, абышлося такім вось папярэджаннем.

 

 

З 17 снежня Беларусь закрывае наземныя межы на выезд


Выключэнне застанецца толькі для самалётаў. Афіцыйная прычына — каранавірус.

"Выезд на работу, учёбу, а также имеющим вид на жительство в другой стране будет разрешён не чаще одного раза в течение шести месяцев" — наяўнасць гэтай нормы ў пастанове Саўміна №705 дае падставы думаць, што абмежаванне свабоды выезду можа быць надоўга.

Для параўнання, што заяўляў  Лукашка 16 сакавіка:

— Нам не нужно закрывать ни от поляков, ни от россиян, ни от украинцев. Они хотят — пусть закрываются. Нам не надо этого делать, потому что это пустое. Закрываться всё равно мы не сможем, это невозможно.


"Наша Ніва", 9 сьнежня 2020 р.

 


Што засталося ад традыцыйнай апазіцыі і чым яна займаецца?


Выбарчая кампанія 2020 року вывела на палітычную сцэну новыя сілы і новых людзей. Праўда, за гэту палітычную актыўнасць іх пакаралі гэтаксама, як раней каралі і "старую" апазіцыю, — арыштамі, ператрусамі і пераследам. Потым людзі выйшлі на вуліцы. Але не на заклік палітычных партый, як гэта было раней.

Час "традыцыйнай" апазіцыі мінуў або ў яе яшчэ ёсць шанец застацца на палітычным полі? Чым сёння займаюцца палітычныя партыі, якія надзённыя пытанні вырашаюць? Якой бачаць сваю ролю ў будучыні? Адказваюць старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Ігар Барысаў і старшыня партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук.

 


-1. І гэта не пра тэмпературу паветра


Невядомыя ў аліўкавай форме штурхаюць наперад аўтазак з вязнямі, які паламаўся па дарозе ў Баранавічы. Чытачы канала @motolkohelp распавядалі, што з Менска калона аўтазакаў усё ж выехала. Аднак пазней на брэсцкай трасе бачылі, як аўтазак цягне машына тэхнічнай дапамогі.

 


10 снежня — адкрыецца Народная амбасада Беларусі ў Літве


У 20 краінах свету неўзабаве адкрыюцца Народныя амбасады Беларусі. Гэта ініцыятыва беларускай дыяспары за мяжой.

Народныя амбасады — альтэрнатыўныя прадстаўніцтвы дэмакратычнай Беларусі за мяжой ва ўмовах, калі рэжым, які дзейнічае ў краіне, страціў легітымнасць. Іх функцыі — інфармаванне пра сітуацыю ў Беларусі, дапамога суграмадзянам, абарона інтарэсаў Беларусі ў міжнародных арганізацыях і палітычных інстытутах.

Першай — 10 снежня — адкрыецца Народная амбасада Беларусі ў Літве.


"Эўрарадыё", 9 сьнежня 2020 р.

 


Более 940 сотрудников "Гродно Азота" покинули провластный профсоюз


"Вечерний Гродно" пишет, что число рабочих, состоящих в "Белхимпрофсоюзе", который относится к ФПБ, за последние месяцы сократилось. Если сравнивать с началом этого года, то по состоянию на 1 ноября профсоюз покинули 940 сотрудников.

Председатель профкома Андрей Рожинский признался, что "не совсем радужная ситуация складывается с динамикой членства".

В то же время, в независимом профсоюзе "Гродно Азот" участников стало больше. По словам председателя первички Беларусского независимого профсоюза на "Гродно Азот" Андрея Ханевича, ещё в начале августа в профсоюзе состояло порядка 20 человек, на данный момент их насчитывается более 400.

 


Краткое разоблачение ябатек


Media IQ подготовило нарезку из сюжетов государственных телеканалов, где видно, что на митинги за Лукашку и комментарии на БТ дают одни и те же люди.

"Гостелеканалам не хватает "героев", чтобы, с одной стороны, создать образ 80-процентной поддержки Лукашки, а с другой — неадекватных протестующих", — отмечается в сюжете.

 

 

Только не ведитесь!


Николай Автухович — герой Беларуси.

Игорь Олиневич — герой Беларуси.

Они оба попали в лапы карателей, которые служат психопату.

Запомните это: герои в плену у психопата.

Иных мнений у людей нормальных быть не может.
Я имею честь знать обоих. Это люди с очень твёрдым и чётким понятием справедливости. Нравится это кому-то или нет, они готовы отстаивать свои принципы и идти на риск ради нас всех, а не ради своего "эго". И отстаивают, и рискуют.

Террористы, захватившие власть в нашей Беларуси, пытаются изобразить Николая и Игоря преступниками, якобы замышлявшими и даже исполнившими теракты на нашей территории. Им обоим шьют одинаковые сценарии, пытаются сделать из них “террористов”.

Чушь собачая!

Даже пытками, которым подвергли всех захваченных по этим "делам", каратели ничего не смогли доказать.

Всё, что ГБТВ продемонстрировало как доказательство страшных терактов, укладывается в простое юридическое определение "порча имущества".

Да, нам показали главных "террористов" Автуховича и Олиневича, якобы признающих какие-то свои деяния.

Лично я увидел совершенно спокойного Игоря, знающего свои права и осознающего царящий вокруг беспредел. Я увидел Колю на размытой картинке, который что-то говорил в пол, а, приподняв голову, сказал: "да, я призывал к свержению режима".

Это, по мнению негодяйчиков на службе у психопата, и является самым главным преступлением.Так этого хотят минимум 9 миллионов беларусов! Кому-то ещё непонятно, что такова сегодня реальность?!

Подгорели машины, сгорели строительные леса на дачных участках луковских чиновников, пусть даже какие-то постройки, этим что, можно оправдать преступления против человечности, которые совершает лукашка со своими подручными?

Только не ведитесь на гнусную ложь, не сомневайтесь в патриотах Беларуси. Не допускайте даже мысли о том, что можно смириться с омерзительной шайкой бандитов, засевшей на нашей земле. Их надо просто отсюда выкорчёвать!

Свободу Николаю Автуховичу! Свободу Игорю Олиневичу! Свободу всем патриотам Беларуси!Жыве Беларусь!


Андрей Санников, кандидат в президенты 2010 года

 


Акция беженцев из Беларуси в Бяла Подляске


Сегодня прошла акция солидарности беженцев из Беларуси в польском городе Бяла Подляска. Ребята пришли из своего лагеря к беларускому консульству и дали интервью корреспонденту из Люблина о том, что происходит сейчас в Беларуси.


Telegram-канал "Баста", 9 сьнежня 2020 р.

 

 

Патрыятычны каляндар "Героі Беларусі" на 2021 рок


Насценны каляндар фармата А2 "Героі Беларусі" на 2021 рок. 14 герояў беларускай гісторыі ў высакаякасных ілюстрацыях.

Беларусы — нацыя герояў. Мы хочам нагадаць, што гэта пачалося не ўчора. Гэты каляндар дапаможа ганарыцца Беларуссю і яе гісторыяй.

Вялікі насценны каляндар фармата А2 у супергеройскім стылі. 14 герояў Беларусі ад Усяслава Полацкага да Васіля Быкава.

Беларусы — нацыя герояў.

Сёлета мы адчулі гэта асабліва выразна. Але гэтак не сталася ў адзін дзень, так было заўсёды.

Таму мы выпусцілі каляндар "Героі Беларусі" з расповедам пра 14 выбітных постацяў з гісторыі нашай краіны. Мы хочам паказаць, што беларусы маюць даўнюю і слаўную гісторыю гераізма. Заўсёды былі людзі, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля Бацькаўшчыны. Дзякуючы ім, Беларусь жыве і сёння.

Гэта вялізны насценны каляндар (фармат А2: 594х420 мм) з 12 высакаяснымі ілюстрацыямі і біяграфіямі кожнага з герояў. Сярод іх ёсць як знакамітыя персанажы, так і амаль невядомыя звычайным беларусам. Кожны месяц — новы герой, ад Усяслава Полацкага да Васіля Быкава.

Каляндар "Героі Беларусі" будзе цудоўным падарункам на Раство ці Новы год. Нашая мэта — натхніць беларусаў на ўвесь 2021 рок. 

Хто будзе ў календары?

01. Усяслаў Полацкі
02. Ефрасіння Полацкая
03. Вітаўт Вялікі
04. Францыск Скарына
05. Мікалай Радзівіл Чорны і Мікалай Радзівіл Руды
06. Казімір Семяновіч
07. Тадэвуш Касцюшка
08. Эмілія Плятэр
09. Кастусь Каліноўскі
10. Лукаш Дзекуць-Малей і Станіслаў Нядзведскі
11. Чарнобыльскі ліквідатар
12. Васіль Быкаў


"Талака", 9 сьнежня 2020 р.

 

 

Не атрымалася!


Учора на Свіслачы спрабавалі змыць бел-чырвона-белыя палосы, але гэта ў камунальнікаў не атрымалася.

 


"Няшчасны выпадак"


Кіроўцу аўтобуса, якога 10 жніўня параніла гранатай ля "Пушкінскай", адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы.

 

Патролілі Лукашку


У Лебядзіным вывесілі вялізны бел-чырвона-белы сцяг у момант праезду картэжа Лукашкі.

 


Гомельскі пракурор: Бел-чырвона-белы сцяг —

гэта фашысцкая сімволіка, якую трэба забараніць


Пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў заявіў, што БЧБ-сцягі і звязаную з ім сімволіку трэба прызнаць незаконнай і забараніць, піша "Гомельская праўда".

— Бел-чырвона-белы сцяг — гэта фашысцкая сімволіка, якую трэба прыраўняць да забароненых сёння ў Беларусі свастыкі і іншай нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі. Пакаранне таксама павінна быць адпаведным: як мінімум адміністрацыйная адказнасць, — сказаў пракурор.

Ён паведаміў, што ў кастрычніку ініцыяваў канферэнцыю з гісторыкамі, ідэолагамі і грамадскімі дзеячамі, дзе распавёў аб даследаваных ім "пасляваенных крымінальных справах аб злачынствах паліцаяў". Ён сцвярджае, што БЧБ-сцяг створаны штучна сто гадоў таму.

— Тое ж самае магу сказаць пра герб "Пагоня", што быў геральдычным знакам Вялікага Княства Літоўскага і стаў пасля гербам Літвы. Навошта нам чужы, калі ёсць свой? — кажа Марозаў.

 

 

Бярушы і свісток фігуруюць у якасці доказу

ўдзелу жанчыны ў дэманстрацыі


Жыхарку Менска Вальжыну Шутаву прызналі вінаватай ва ўдзеле ў пратэсце 8 лістапада і асудзілі да 10 сутак арышту.

Яна адбыла іх у Жодзіне. Пасля вызвалення жанчына атрымала пратакол суда — які доўжыўся некалькі хвілін. Да свайго вялікага здзіўлення, яна прачытала ў ім, што сярод доказаў яе правапарушэння ўказана, што ў яе з сабой былі бярушы і свісток.

Судзіў Вольгу Шутаву суддзя Канстанцін Калядаў, які раней праславіўся тым, што адправіў на суткі Наталлю Крук, жанчыну з непаўналетнім дзіцем, хоць закон гэта забараняе. А яшчэ раней Калядаў даў педагогу з Вілейкі Вользе Шостак, маме дваіх непаўналетніх дзяцей штраф аж 1215 рублёў.

Затрымалі Шутаву ўвечары ў менскім мікрараёне Серабранка, дзе адбывалася акцыя пратэсту.

— Суддзя, сярод іншага, спытаў мяне, навошта я нашу з сабой свісток (а нашу яго таму, што ў мяне сабака) і нашто бярушы. На мае адказы ён скептычна крывіўся, — успамінае Вальжына.


"Наша Ніва", 10 сьнежня 2020 р.

 


Цяпер чырвона-зялёных анучаў стане больш?


  У другім чытанні "палата прадстаўнікоў" прыняла папраўкі ў закон аб "дзяржаўных" сімвалах. Цяпер у законе заклікаюць пашыраць выкарыстанне чырвона-зялёнага сцяга — аж да сямейных святаў.

На пасяджэнні чацвёртай сесіі "палаты прадстаўнікоў" у другім чытанні былі прынятыя папраўкі ў Закон "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь", паведамляе www.sb.by. Першае чытанне адбылося ў траўні.

— У праект закона ўключаны нормы па пашырэнні выкарыстання "дзяржаўнага сцяга" Беларусі падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, спартыўных спаборніцтваў, спартыўна-масавых, культурна-відовішчных і іншых масавых мерапрыемстваў, урачыстых мерапрыемстваў, народных, працоўных, сямейных святаў, у іншыя памятныя даты і ў іншых выпадках, у тым ліку без выкарыстання дрэўка (флагштока). Умова ранейшая — забеспячэнне неабходнай павагі да "дзяржаўнага сцяга" Беларусі, — распавёў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Віктар Свіла.


"Новы час", 10 сьнежня 2020 р.

 


"Не маю намеру трываць беззаконне ў нашай краіне і на прадпрыемстве"


Працаўнік заводу і спартовец далучыўся да стачкі.

Работнік ААТ "Нафтан" і дзейны спартовец, чалец нацыянальнай каманды прадпрыемства ў мнагабор'і, гіравым спорце і лёгкай атлетыцы Лапуноў Сяргей Мікалаевіч, заявіў пра сваё далучэнне да агульнанацыянальнай стачкі.

Ягоны стаж працы на прадпрыемстве 20 рокаў. Пасада — аператар тэхналагічных установак, устаноўка "Юнікрэкінг", паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

— Не маю намеру трываць тое беззаконне, якое дзеяцца ў нашай краіне і на прадпрыемстве, — заявіў рабочы.

 


Легендарны актывіст далучыўся да стачцы шахцёраў "Беларуськалія"


Страйк у Салігорску набірае абароты.

Да стачцы шахцёраў "Беларуськалія" далучыўся вядомы салігорскі актывіст, паведамляе Страйкам ААТ "Беларуськалій" .

"Падмацаванне ў шэрагах Страйкаму ААТ "Беларуськалій" — Малочка Аляксандр Віктаравіч, электраслесар СОФ 1РУ. Чалавек, які паспеў стаць месцкай легендай і галаўным болем адміністрацыі прадпрыемства.

Дзякуй за ўчынак!", — піша Страйкам.

 


У Беларусі ўводзіцца забарона на выезд


Наземную мяжу закрываюць для грамадзян краіны і іншаземцаў.

У Беларусі ўводзіцца часовая забарона на выезд з краіны праз наземныя пункты пропуску. Захады робяцца нібыта "ў мэтах прадухілення распаўсюджвання ў краіне COVID-19". Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў №705 ад 7 снежня 2020 року, размешчанай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з пастановай Саўміна, пастанова ад 30 кастрычніка 2020 р. №624 "Аб мерах прадухілення распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання" дапоўнена пунктам 3 наступнага зместу:

"Часова прыпыніць перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь на выезд з Рэспублікі Беларусь грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, а таксама замежнікамі, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".

Абмежаванні будуць дзейнічаць у аўтадарожных пунктах пропуску, пунктах спрошчанага пропуску, пунктах пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях) і рачных партах праз дзяржаўную мяжу Беларусі.

Дзеянне забароны не распаўсюджваецца на асоб з дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі, афіцыйныя дэлегацыі, кіроўцаў міжнародных аўтамабільных перавозак, экіпажы паветраных і марскіх суднаў, праязныя брыгады, працоўныя выправы і некаторыя іншыя катэгорыі.

Таксама дазволена будзе выязджаць беларусам:

на паведамленне пра цяжкую хваробу ці пра смерць блізкага сваяка, мужа (жонкi);
для атрымання медычнай дапамогі, пры падачы дакументаў, якія пацвярджаюць мэту гэтай паездкі;
якія маюць від на жыхарства ці іншы сапраўдны дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае пражыванне ў замежнай дзяржаве, — да месца пастаяннага пражывання;
якiя працуюць на тэрыторыi замежнай дзяржавы, — пры падачы пацвярджальнага дакумента (працоўнай дамовы (кантракта) з замежным працадаўцам, дазволу на працу, дазволу на права ўезду ў замежную дзяржаву ў названых мэтах);
для атрымання адукацыі ў замежных адукацыйных арганізацыях — пры падачы дакументаў, якія пацвярджаюць атрыманне імі адукацыі ў замежных навучальных установах, або дакументаў установы адукацыі Рэспублікі Беларусь аб накіраванні на навучанне.

Выезд на працу, вучобу, а таксама і тым, што маюць права на жыхарства ў іншай краіне будзе дазволены не часцей за адзін раз на працягу шасці месяцаў.


Што змяняецца яшчэ


Сярод іншых новаўвядзенняў — замежнікам, якія прыбываюць у Беларусь неабходна будзе мець пры сабе даведку, што пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на COVID-19. ПЦР-тэст павінен быць зроблены не пазней за тры дні да даты перасячэння мяжы. Адсутнасць такога медычнага дакумента з'яўляецца падставай для адмовы ва ўездзе ў нашу краіну.

Тут таксама вызначана катэгорыя грамадзян, на якіх не распаўсюджваецца гэтая норма.

Гэтыя палажэнні ўваходзяць у дзеянне праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

 


ДПК: Беларусь не закрывае мяжу з Масковіяй


З заяваў беларускіх памежнікаў вынікае — у Масковіі COVID-19 няма (?!!).

Часовая забарона на выезд з Беларусі праз наземныя пункты пропуску не распаўсюджваецца на скрыжаванне беларуска-маскалёўскай мяжы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

"Паважаныя грамадзяне, паведамляем, што Беларусь не закрывае мяжу з Масковіяй. Гэта відавочна хоць бы таму, што там няма ні памежнікаў, ні пунктаў пропуску", — паведамляецца ў афіцыйным Telegram-канале памежнай структуры.

Нагадаем, урад Беларусі пастановай ад 7 снежня ўвёў часовую забарону на выезд з краіны праз наземныя пункты пропуску для грамадзян і іншаземцаў, якія маюць дазвол на сталае або часовае пражыванне, для "прадухілення распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання". Абмежаванне пачне дзейнічаць з 0 гадзін 21 снежня. Авіяцыйныя пункты пропуску гэтае абмежаванне не закране.

У пастанове пералічаныя асобныя катэгорыі грамадзян, забарона на выезд для якіх не дзейнічае. Сярод іх, у тым ліку, тыя, хто выязджае за мяжу на сталае месца жыхарства, на працу і вучобу. Яны змогуць скарыстацца гэтым правам раз на паўрока.

 


Закрыццё межаў толькі уцяжыў прысуд Лукашке на трыбунале


"Вокны" на мяжы могуць застацца.

Першае на што разлічвае гэта ўзяць усіх пад каўпак т.е зачыніць ўсіх у клетцы і пачаць масавы адлоў нязгодных.

З улікам, што сярод карнікаў досыць нелаяльных рэжыму, то думаю, што "вокны" на мяжы будуць.

Другое гэта максімальна нівеліраваць асвятленне падаўлення акцый і распраў над іншадумцамі.

Хоць памыляецца падступны, што зараз не 90-е і "пераганяць" відэа ці везці касету ў Брусэль — не трэба. Ёсць стрымы, ёсць файлаабменнікі і іншае.

Таму, прыціснуць ўсіх і не "запаліцца" не атрымаецца. Наадварот, усё гэта, хутчэй за ўсё, уцяжыць прысуд на трыбунале.

Трэцяе. Ўлады жадаюць спыніць адток IT спецыялістаў, але самае цікавае, што прафесіяналы могуць пэўны перыяд працаваць на удаленке.

Думаю, праўда, могуць быць праблемы з перакладам сродкаў у краіну.


Дзмітрый Балкунец

 


Мянчанкі з бел-чырвона-белымі парасонамі выйшлі на шпацыр


Іх парасоны можна ўбачыць у цэнтры Менска кожны тыдзень.

Як піша Telegram-канал "Выбары бачыш?", мянчанкі выйшлі на шпацыр з бел-чырвона-белымі парасонамі. На гэты раз яны з'явіліся на Нямізе, ля Каляднага кірмашу.

Удзельніцы шпацыраў нешматлікія, але іх парасоны можна ўбачыць у цэнтры Менска кожны тыдзень.

 


Беларускія будаўнікі  падтрымалі менчукоў,
якія напісалі "Не забудзем" на мемарыяле Тарайкоўскага


Як паведамляе Telegram-канал "Баста!", беларускія будаўнікі правялі акцыю салідарнасці з асуджанымі за надпіс каля мемарыяла Героя Беларусі Аляксандра Тарайкоўскага.

"За надпіс "Не забудзем!" на народным мемарыял Тарайкоўскага асудзілі 5 чалавек.

Мы не гатовыя мірыцца са злачынным рэжымам, які чыніць судовае і прававое беззаконне!" — гаворыцца ў заяве.


"Хартыя’97%", 10 сьнежня 2020 р.

 


4,5 рока калоніі за падсечку міліцыянту


Віцябляніна Алега Яфрэменку прысудзілі да 4,5 рокаў калоніі за падсечку міліцыянту

У апошнім слове Яфрэменка яшчэ раз выбачаўся перад пацярпелым, які ўпаў і падрапаў далоні, а таксама папрасіў прабачэння ў сваёй жонкі, якая засталася адна з малым сынам.

 

10 сутак за "шэсце і лозунгі" сыну мэра Віцебска


Старэйшаму сыну мэра Віцебска і супрацоўніку амбасады ЗША Вадзіміру Заранкіну далі 10 сутак за "шэсце і лозунгі". Але насамрэч яго схапілі і выцягнулі з машыны ў раёне супермаркета "Рыга". Вадзімір распавёў "Эўрарадыё", што будзе абскарджваць прысуд:

— 12 снежня сканчаўся тэрмін адміністрацыйнага працэсу, судзілі пад самы канец тэрміну. Логіка казала, што могуць штраф даць. У прынцыпе, такі зыход [прысуджэнне сутак] таксама лічыў дапушчальным, але менш магчымым.

Куды адправяць — не ведаю. Арыштаваць могуць у любы момант. Але ў Старых Дарогах [там праходзіў суд] учора не сталі.

 

 

Афіцыйна — менская міліцыя вырашыла, што БЧБ-сцяг у вакне — гэта пікет


— Размещение на окнах квартир, остеклении балконов флага бело-красно-белой расцветки для публичной демонстрации гражданам в соответствии с существующим законодательством и, в частности, статьёй 10 закона Республики Беларусь "О массовых мероприятиях", трактуется как проведение массового мероприятия — пикетирования. За что, в случае отсутствия соответствующего разрешения Мингорисполкома, в соответствии с частью 1 статьи 23.34 КоАП РБ, предусмотрена административная ответственность в виде штрафа в размере до 30 базовых величин и административный арест.

1. Пра БЧБ-гірлянды і іншыя прадметы нічога не сказана;
2. Міліцыя не валодае правам тлумачыць законы — гэта можа рабіць толькі нарматворчы орган, які іх прыняў;
3. Няўжо яны думаюць, што прыбраць з вакна БЧБ-сцяг = прыбраць пратэстныя настроі?

 


Гадавіна "саюзнай дзяржавы"


8 снежня была гадавіна падпісання дамовы аб стварэнні "саюзнай дзяржавы" — Ігар Ляшчэня, першы дыпламат, які падтрымаў беларускія пратэсты і асудзіў гвалт карнікаў, у свежай калонцы на сайце "Наше мнение" заўважыў, як па-рознаму адрэагавалі на гэту дату афіцыйныя Менск і Масква.

Рэакцыя з боку беларускіх уладаў:

пра гэту дату ні словам не абмовіўся беларускі МЗС;
пра тэлефонную размову прэм'ер-міністраў Беларусі і Масковіі, якая адбылася 8 снежня, прэс-служба беларускага кіраўніка ўрада вырашыла не паведамляць;
у той жа дзень Лукашка нагадаў Масковіі, як яе журналісты "спрабавалі вясной разгайдаць сітуацыю ў Стоўбцах і расказвалі людзям няпраўду пра сітуацыю ў раёне". І агучыў ідэю пра наданне "усебеларускаму народнаму сходу" канстытуцыйнага статусу.

Рэакцыя з маскалёўкай боку:

Масква выкарыстала гэту дату як нагоду для публічных разваг пра "сітуацыю цугцвангу", у якую трапіла Масковія праз свае дзеянні ў адносінах да Беларусі.

Пра тупіковую сітуацыю для Масковіі выказаўся галоўны рэдактар часопіса "Россия в глобальной политике" Фёдар Лук'янаў;
Вынікі сацдаследавання пра тое, што беларусы сталі горш ставіцца да Масковіі праз яе стаўленне да пратэстаў у Беларусі, былі размешчаны на сайце Расійскага савета па міжнародных справах.


"Эўрарадыё", 10 сьнежня 2020 р.

 


Да страйку далучыўся


Я, Михалевич Андрей Леонидович, водитель государственного предприятия "ЭкоКомплекс", присоединяюсь к стачке, так как надоело терпеть происходящий беспредел на предприятиях страны.

Складывается впечатление что конституции не существует на рабочих местах, так как не соблюдаются условия трудового законодательства.

"Я гражданин своей страны. Я не могу спокойно смотреть на происходящий беспредел".


Работник ОАО "Нафтан" заявил о своём присоединении к общенациональной стачке. Об этом он рассказал в видео. Стаж работы на предприятии более 5 лет. Машинист конвейера, производство 3. 


Белов Александр Сергеевич.

 


Што стаіць за забаронай на выезд


А шмат хто казаў, што ня можа быць Паўночнай Карэі ў цэнтры Эўропы, што у ХХІ стагодзьдзі немагчыма вярнуць "жалезны занавес". Аказалася, што яшчэ як можна.

Тлумачэньне забароны на выезд зь Беларусі неабходнасьцю прадухіліць распаўсюд COVID-19 вельмі дзіўнае. Бо ў такім выпадку трэба было б ладзіць поўную забарону на у’езд у краіну.

Відавочна, што гэтае рашэньне мае палітычную прычыну. Найперш, гэта помста тым беларусам, якія пад ціскам рэпрэсій шукаюць палітычны прытулак за мяжой. Цяпер усе павінны разумець, што за любы ўдзел у пратэсту, страйку чалавек будзе пакараны і ужо не схаваецца ў эміграцыі.

Затым, гэта спроба прадухіліць выезд за мяжу бізнэсу, айцішнікаў, якія бягуць з краіны з прычыны неспрыяльнага бізнэс-клімату.

Таксама, гэта бар’ер на шляху тых прадстаўнікоў намэнклятуры і сілавых структураў, якія раптам пажадалі б "дэзэрціраваць" з фронту барацьбы супраць дэмакратыі. Цяпер усе будуць сядзець тут, альбо ва ўтульных кабінэтах, альбо у няўтульных камэрах.

Працэс ператварэньня Беларусі ў адзін вялікі канцлягер набывае паскарэньне.

 

Хунта готовится перестать платить зарплату рабочим?


До недавнего времени руководители беларусских предприятий не имели права получать зарплату раньше рабочих. Если зарплата задерживалась, то для руководителя она задерживалась тоже, если рабочим платили часть зарплаты — директору тоже полагалась только часть.

Но теперь всё иначе. Даже если рабочим не будут платить зарплату — руководство от этого ничуть не пострадает, и сможет отстёгивать себе денежку в том же объёме.

Как думаете, для чего сейчас проводят эти манипуляции?


Telegram-канал "Баста", 10 сьнежня 2020 р.

 


Ператрус у сябра руху "За Свабоду"


У кватэры сябра руху "За Свабоду" Вікторыі Таболіч правялі ператрус. Яе дапыталі, адпусцілі, але забралі камп'ютары і тэлефоны. Пры тым яна нават не падазраваная, а сведка ў справе аб "гвалце супраць службовай асобы". Затрымлівалі яе байцы ў масках.

 


Студэнты далучыліся да забастоўкі


Студэнт 4-га курсу юрфаку БДУ Станіслаў Салагуб далучыўся да нацыянальнай забастоўкі.

Яшчэ адзін студэнт далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі — студэнт 3-га курсу гістфаку БДУ Віталь Буйноўскі з Дзяржынску.

 


У Пружанах зноў затрыманні


Учора ў Пружанах зноў затрымалі сем чалавек. Затрыманні ідуць ужо цэлы тыдзень. Дайшло да таго, што жыхары пішуць у райвыканкам, каб ім дазволілі схадзіць у краму і пры гэтым не затрымалі.

Сталі вядомыя падрабязнасці ўчорашніх затрыманняў у Пружанах. Затрымлівалі людзей на прыпынку каля ўніверсаму на мясцовай плошчы. Тых, хто спрабаваў адысці, спынялі.

Спачатку на прыпынку стаялі 6 месцічаў. Два адышлі ў бок універсаму, за імі паехала міліцэйская машына з мігалкай. Убачыўшы гэта, два чалавекі пайшлі на дапамогу, але іх затрымалі.

Калі міліцэйскія машыны з’ехалі, на плошчы з'явіўся чалавек у чырвонай куртцы. Адразу выехала міліцэйская машына і стала каля прыпынку, "вярнуўся УАЗік і ўсіх запакавалі".

Затым затрыманых выпусцілі, пратрымаўшы каля 2-2,5 гадзін. Некаторых затрымліваюць ужо ў пяты раз для высвятлення асобы.

 


Затрымалі шматдзетную маці

 

У Гомлі на вакзале проста з цягніка затрымалі шматдзетную маці Наталлю Глазкову. Да Аксаны Ліхадзіеўскай спрабуюць патрапіць у кватэру карнікі. У чым вінавацяць дзяўчатаў, пакуль не вядома.

Месяцам раней іх судзілі за выраб лялькі "Ждун".

У Гомлі на дошках абвестак распаўсюджваюць улёткі з паклёпамі на Наталлю Глазкову, Аксану Ліхадзіеўскую ды іншых мясцовых актывістаў.

 

Сёння ў Гомелі адбыўся суд "за пальцы"


Жыхарка Гомеля Ганна Волкава ў дні пратэстаў праязджала па Савецкай вуліцы і паказвала пальцамі знак перамогі V удзельнікам маршу. Міліцыянт сцвярджае, што яна прадэманстравала менавіта яму "сярэдні палец рукі", чым абразіла яго.

11 кастрычніка яе затрымалі супрацоўнікі ДАІ, а вечарам Ганна трапіла ў ІЧУ, дзе правяла содні. На яе склалі пратакол за дробнае хуліганства, але гэтую справу спынілі.

Пасля на яе склалі новы пратакол за абразу службовай асобы, паводле якога суддзя Аляксей Хлышчанкоў пакараў яе штрафам у 20 базавых велічыняў (540 рублёў).

 


На настаўніцу ціснуць улады


У Ваўкавыску на настаўніцу музычнай школы Кацярыну Ляўчынскую, якая сышла ў стачку 4 снежня, ціснуць улады. Яе пагражаюць звольніць за прагулы і заяўляюць, што яна падрабіла сваю заяву пра сыход у стачку.

 


Зачыненыя крамы "Віталюр"


На раніцу 10 снежня, паводле belretail.by, зачыненыя крамы "Віталюр", размешчаныя па адрасах: Мястроўская 27, Ракасоўскага 148а, Пляханава 89, Пляханава 34, Шаўчэнкі 29, Рафіева 56 і Голубева 24а.

Напярэдадні паведамлялася, што крамы зачыняюць праз нежаданне вывешваць чырвона-зялёны сцяг.

Чытачы кажуць, што на краме на вуліцы Рафіева сцяг сёння вісіць, але яна ўсё адно зачыненая.

 


Карткі беларусаў,

на якія прыходзілі грошы ад фондаў салідарнасці, разблакуюць

 

У лістападзе беларусы, якія атрымлівалі кампенсацыі ад фонду BY_help, сутыкнуліся з блакаваннем сваіх карт і замарозкай грошай на іх у памеры атрыманай выплаты. Калі сродкаў на рахунку не хапала, баланс сыходзіў у мінус. Таксама з-за накладзенага арышту ў некаторых не было магчымасці атрымаць нават пенсіі і дапамогі – яны цалкам спісваліся ў кошт атрыманай раней выплаты ад BY_help.

Цяпер некаторыя з тых, у каго былі заблакаваныя карты, паведамляюць, што яны зноў запрацавалі, а ўсе грошы вярнуліся. Як растлумачылі ў адным з банкаў, гэта звязана з тым, што Нацбанк і Следчы камітэт удакладнілі механізм накладання арышту на выплаты ад BY_help. Цяпер яны не могуць кампенсавацца за кошт сродкаў, атрыманых з іншых крыніц.

 


Заўзятараы ХК "Гомель" спыняюць актыўную дзейнасць


Група заўзятараў ХК "Гомель" спыняе актыўную дзейнасць з-за таго, што клуб падтрымаў праўладны ліст.

"Мы да апошняга верылі і спадзяваліся, што гэтага не адбудзецца, але наш клуб у афіцыйным прэс-рэлізе заявіў пра падтрымку праўладнага ліста. Мы не асуджаем, але не можам прыняць гэтае рашэнне. Мы ганарымся тымі, хто выстаяў і застаўся сумленным перад сабой", – гаворыцца ў заяве.


"Белсат", 10 сьнежня 2020 р.

 


"Перастаньце ламіцца ў нашыя дамы"


І яшчэ навіны ад жыхароў Лебядзінага (раён Ржавец, Менск): яны прыгразілі вывешваць бел-чырвона-белы сьцяг штораз, калі міма будзе праяжджаць картэж Лукашнкі.

"Перастаньце выкрадаць нашых мужчын зь сямейных шпацыраў і вечаровых чаяваньняў, пужаць нашых дзяцей у пад’ездах, ламіцца зграямі ў нашыя дамы за сьцягі і гірлянды!"


"Радыё Свабода", 10 сьнежня 2020 р.

 


Открытие Народных посольств

 

10 декабря 2020 года в 19:00 (GMT+3, Менск) состоится церемония открытия Народных посольств Беларуси.

Народное посольство — это инициатива сообщества белорусских диаспор "Беларусы Зарубежья" при поддержке НАУ по созданию представительств демократической Беларуси за рубежом в условиях утраты легитимности действующего в стране режима. В открытии примут участие Светлана Тихановская и  представители Президиума Координационного совета, которые благодарны белорусам зарубежья за их активную позицию и готовы поддерживать проект.

Создание Народных посольств обсуждалось на Всемирном Конгрессе Белорусов 30 октября — 1 ноября, и закреплено в его Резолюции.

Кто примет участие в запуске:

Светлана Тихановская, национальный лидер демократической Беларуси;
Никола Бир, вице президент Европарламента;
Павел Латушко, руководитель НАУ и представитель КС;
Сергей Лагодинский, депутат Европарламента;
Сергей Наумчик, заместитель Председателя Рады БНР.

 

Telegram-канал "НЕХТА Live", 10 сьнежня 2020 р.

 


Пока врачи просят у Лукашки аппарат УЗИ,

планируется увеличить количество хоккейных площадок


Пока врачи просят у Лукашки аппарат УЗИ и лапароскопическую стойку, объявляют сбор на закупку машины скорой помощи, Федерация хоккея Беларуси утверждает планы по дальнейшему строительству ледовых дворцов. Ник узнал, что планируется к 2030 году увеличить количество хоккейных площадок с 42 до 58.

До 2025 года в планах возвести 9 объектов:

ледовая арена в Берести (сдача в 2023 году, стоимость 4,2 млн долларов);
тренировочная площадка в Витебске (2022 год, 2,7 млн);
центр игровых видов спорта в Светлогорске, первая очередь хоккейная площадка (2021 год, 3,5 млн);
расширение ФОЦ и тренировочная ледовая площадка в Жлобине (2021 год, 8 млн);
крытая ледовая площадка в Островце (2021 год, 6,4 млн);
каркасно-тентовое сооружение в Дятлово (2023 год, 0,4 млн);
вспомогательное здание спортивного назначения в Лиде (2022 год, 0,5 млн);
ледовая арена к Могилеве (2023 год, 4,6 млн);
ледовая площадка в Раубичах (2025 год, 7,7 млн).

Таким образом, стоимость 9 объектов составит около 38 млн долларов. Планируется, что финансирование строительства будет осуществлено за счёт средств местных бюджетов. 

До 2030 года планируется открыть ледовые дворцы ещё в 6 местах: Борисов, Слоним, Волковыск, Мозырь, Речица, Полоцак и Слуцак.

Мы и так знали, что приоритеты давно расставлены. Вот очередные подтверждения. Лукашка давно перестал думать о реальных проблемах беларусов. Кому-то нужен такой президент?


Telegram-канал "Ник и Майк", 10 сьнежня 2020 р.

 

 

Ціханоўская заявіла, што "прадоўжыць справу Кебіча"


Менавіта ён сканструяваў Франкенштэйна, з якім цяпер змагаецца беларускі народ.

Святлана Ціханоўская, выказваючы ў сваім тэлеграм-канале спачуванні родным Вячаслава Кебіча, заявіла, што "прадоўжыць ягоную справу".

Лідар грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь", кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 року і былы палітвязень Андрэй Саннікаў апублікаваў у Facebook нататку, якая дапамагае зразумець, што адбывалася з Беларуссю ў эпоху прэм'ерства Кебіча і як ён сам сканструяваў "Франкенштэйна" Лукашку, адняўшы ў беларусаў 26 рокаў гісторыі і развіцця.

"Эх, Францавіч...

Самы пачатак лета 1993 року. Прадстаўнічы міжнародны форум у Швэйцарыі, у гарах. Я працую ў нашай місіі пры ААН, займаюся арганізацыяй візіту дэлегацыі на чале з прэм'ер-міністрам, Кебічам. Дэлегацыя прыбыла, размясцілася, і нейкія дробязі спатрэбіліся, тыпу батарэек і прыстойных гальштукаў да касцюмаў. Форум праходзіў у курортным мястэчку, і крамкі там былі своеасаблівыя, дарагія, а асартымент — абы што. Надумалі з'ездзіць у места непадалёк, каб усё неабходнае набыць і на разумныя кошты.

Трэба разумець, як мы тады працавалі, дыпламаты. Грошай — з камароў нос. Штат — ніякі. Мне даводзілася працаваць і самым галоўным дыпламатам, і самым галоўным кіроўцам. Быў нейкі кіроўца, але ён не тое што мовы, нават літараў лацінскіх не ведаў. Як такому даверыць урадавую дэлегацыю?

Вось і сядаў я за абаранак.

Улезлі мы ў старэнькі пасольскі "Пежо" і паехалі. Я за рулём, Кебіч ззаду, як належыць, праз дыяганаль ад кіроўцы, побач з ім кіраўнік банка, а побач са мной на пасажырскім сядзенні — адзін з міністраў.

Едзем, надвор'е абмяркоўваем, і раптам на даволі стромкім павароце на серпантын педаль тормазу без усялякага супраціву мякка так сыходзіць у падлогу. Машына віляе, хуткасці не збаўляе, заграбае коламі жвір з збочыны. Старэнькая ж. Я сутаргава пачынаю тармазіць рухавіком, то-бок пераключаць хуткасці на паніжэнне, добра, скрынка перадачаў механічная. Ззаду тоненька віскнуў банкір, справа рэзка збялеў міністр. Кебіч коратка рагатнуў і прадоўжыў гаварыць, як нічога не было.

Я той яшчэ механік, але дзесьці чуў, што трэба "прапампаваць тармазы". Некалькі разоў націснуў і адпусціў падатлівую педаль тормазу, і — о, цуд! — яна стала зноў пругкай, і тармазная функцыя вярнулася.

На найбліжэйшай стаянцы я спыніўся, выйшаў з машыны, запаліў, проста каб вызначыць, што рабіць. Падышоў Кебіч:

— Даеду, на такіх тармазах?

— Спадзяюся, — сказаў я.

— Тады паехалі.

Потым не раз перасякаўся з ім і бачыў, як ён мяняўся. На жаль, не ў лепшы бок. А ў беларускай палітыцы ж ён з'явіўся як рэфарматар. Тэхнакрат, галоўны інжынер перадавога станкабудаўнічага завода.

А яшчэ я добра памятаў ягоны ўчынак, калі ён выйшаў на плошчу да статысячнай дэманстрацыі працоўных у красавіку 1991 року. Старшыня Вярхоўнага Савета Мікалай Дземянцей перапалохаўся і схаваўся ў кабінеце, а прэм'ер Кебіч выйшаў.

Але Вячаслаў Францавіч Кебіч быў проста эталонным савецкім наменклатурнікам, якія трапілі ў новую сітуацыю незалежнасці былой савецкай рэспублікі. Далася яму тая незалежнасць, тым больш што ніякіх эканамічных праблемаў яна не развязвала, а, наадварот, толькі дадавала галаўнога болю.

Ён нават не спрабаваў выбудоўваць эканоміку незалежнай дзяржавы, свята верачы ў тое, што шлях да шчасця ляжыць толькі праз Крэмль. Ён хацеў улады, яго не задавальнялі стан нявызначанасці і неабходнасць дзяліць уладу са старшынёй Вярхоўнага Савета Станіславам Шушкевічам. Аднак ягонае ўяўленне пра ўладу абмяжоўвалася ўзроўнем кіраўніка рэспублікі, залежнай ад Масквы і ёй падначаленай.

Ягоныя няздольнасць і нежаданне выкарыстоўваць незалежны статус Беларусі для рэфармавання эканомікі хутка прывялі да стагнацыі ўсёй сістэмы.

А яшчэ ён катастрафічна не ўмеў падбіраць кадры, затое меркаваў сябе абавязаным захоўваць ім вернасць, нават тым, хто за ягонай спінай яго адкрыта здаваў.

Чаго каштуюць хоць бы два ягоныя найбліжэйшыя паплечнікі, якія нават не паспеўшы пераапрануцца пасля выбарчай кампаніі, апынуліся ў камандзе Лукашкі, ягонага галоўнага спаборніка на прэзідэнцкіх выбарах 1994 року. Адным з іх быў кіраўнік ягонага штаба Міхаіл Мясніковіч, а другім — ідэолаг Уладзімір Замяталін, цяпер нябожчык. Абодва разам са сваім новым шэфам шмат шкоды прынеслі Беларусі.

Галоўная віна Кебіча перад беларускім народам ў тым, што менавіта ён сканструяваў Лукашку.

Праз сваё хаценне стаць самым галоўным кіраўніком у Беларусі ён стварыў гэтага Франкенштэйна, які яго і зжор.

Хоць мог ён і ўладу скарыстаць, каб не дапусціць Лукашку да выбараў. Мог даць ход сама менш дзвюм крымінальным справам супраць заўзятага спаборніка, рэальным, а не надуманым, якія сёння нахабна кляпае Лукашка.

Кебіч не стаў пэцкацца, хоць гісторыя яму даравала б.

Ягонае галоўнае адрозненне ад Лукашкі ў тым, што ён не быў подлым. Можа, і хацеў бы, але не дазваляў сабе дзейнічаць подлымі метадамі нават супраць нахабнага гарлапана Лукашкі.

А вось што было б, калі б ён перамог?

Хутчэй за ўсё, было б дрэнна, але нядоўга...

А потым прапампавалі б тармазы і выкіравалі на нармальную дарогу!"


ХХХ: Мне не понятно почему Светлана равняется на людей которые и сотворили лукадрыща. Почему в свою команду она берёт людей которые как говорится с корабля на бал. Светлана, где в нашей команде Санников, Бондаренко? Не хочется плохо думать но мысли плохие закрадываются. Вы равняетесь на кебича который был у власти 26 лет назад а на людей которые после выборов 2010 года сели в тюрьму на 5 лет как и ваш муж нет. Как то не правильно.

ИВАН: Тихановская заявила, что "продолжит дело Кебича". Давай уж сразу продолжишь "дело коммунистической партии"...

КАВАЛЬ ВЯРНІДУБ: Да что вы носитесь с этой Тихановской, как с писаной торбой!Домохозяйка-кухарка, на её месте должен быть решительный , как Статкевич и умный, как Санников.

АСТИАГ: Какое именно дело Кебича продолжит Тихановская. Я очень хорошо помню, что Кебич всемерно ратовал за полную интеграцию Беларуси с Масковией. И что это за заявления Тихановской на счёт частичной люстрации? Это заигрывание с чиновничеством?

ЧЁРНЫЙ ТМИН: Светлана, если это правда, что вы сказали, то иногда лучше жевать, чем говорить.

ЮРКА БУРА: А Кебіч узасос смактаўся з Чарнамырдзіным, ды цягнуў нас у Масковію! Нам гэтага ня трэба, Сьветачка!!! Я ніколі не падтрымаю такіх, як ты. Мы — незалежная краіна, а маскалі — заўжды балі і застаюцца нашымі ворагамі! Так што, Сьвета, можа лепш ужо адразу ў Растоў?

 


Бухгалтарка СУ-95 далучылася да нацыянальнага страйку


Беларусы патрабуюць атстаўкі ўзурпатора.

Сёння да нацыянальнага страйку далучылася бухгалтарка СУ-95 Слагада Таццяна. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Страйкам ААТ "Беларуськалій".

 

Пацукі ўцякаюць


Лукашэнкаўскія штрэйкбрэхеры пакінулі "Гродна Азот", які страйкуе.

Як паведамляе Страйкам "Гродна Азот" у сваім тэлеграм-канале, прадпрыемства пакінулі апошнія штрэйкбрэхеры і "адборныя" кадры з больш згаворлівых і паслухмяных прадпрыемстваў, ласкава перададзеныя новым завадскім кіраўніцтвам з КДБ.

 


"Якія можна падвесці вынікі?


Хлопцы выдатна прабавілі час і аздаравіліся за наш рахунак у нашым санаторыі "Жамчужына", у якім далёка не кожны працоўны нашага прадпрыемства меў шчасце аздараўляцца.

Некаторыя з іх захапіліся такім святам на дурніцу, былі злоўлены на падпітку на прахадной і адпраўленыя дадому датэрмінова.

Хлопцы цудоўна выспаліся ў бытоўцы за тарыфы ў 2.5-3 разы большыя, чым атрымліваюць на месцах, куды іх спрабавалі ўладкаваць.

Нават бюджэт "Азоту" ўздрыгнуў ад такіх дарагіх некваліфікаваных кадраў і была прынятая пастанова адправіць іх па хатах раней на месяц. Выпісвалі іх сюды як было вядома першапачаткова да Новага року.

Так і не змаглі яны нікога замяніць! А вось ці атрымалася прыстрашыць рабочых?... НЕ!", — піша тэлеграм-канал.

 


"Я, не задумваючыся, проста падняла нацыянальны сцяг":
Маналог смелай мянчанкі


Дзяўчына кінула выклік карнікам каля станцыі метро "Каменная Горка".

Кацярына працуе ў адным з медыцынскіх цэнтраў Менска. 22 лістапада дзяўчына ішла ў аптэку і заўважыла, як карнік выкінуў бел-чырвона-белы сцяг у сметніцу. Дзяўчына не разумее, як можна так абыходзіцца з нацыянальнай сімволікай, таму яна падняла яго.

— Я, не задумваючыся, яго проста падняла, — кажа дзяўчына, — дастала нацыянальны сцяг са сметніцы, у якую карнік выкінуў яго.

22 лістапада Кацярыну схапілі каля метро "Каменная Горка". Яе паланілі на 14 сутак. А між тым менавіта так павінен паступаць кожны — не аддаваць на разарванне нацыянальныя сімвалы.

 


"Да халеры, я купюр зарабіў!": у сеціва злілі новае відэа перамоў карнікаў


Карнікі камунікуюць паміж сабой падчас Марша 23 жніўня.


Ініцыятыва BYPOL, якая аб'ядноўвае карнікаў, якія пайшлі з сістэмы, апублікавала ў сваім тэлеграм-канале яшчэ адно відэа, знятае карнікамі 23 жніўня, калі яны стаялі кардонам недалёка ад Палаца незалежнасці падчас Марша.

У відэа гучыць вельмі шмат лаянкі — карнікі размаўляюць паміж сабой амаль цалкам лаянкай.

Вось некалькі самых "яркіх" цытат:

— Трэба жаўнераў вербаваць, пакуль ёсць час.

— Я не думаю, што жаўнеры захочуць гэта паўтарыць, а-ха-ха.

— Наадварот, павінны будуць натхнёныя гэтым драйвам, б...ь. Душком адрэналіну, на... Пачуццём вайсковай рамантыкі, як той казаў.

— (неразборліва) шаматкіх купюр.

— П...ц, я шаматкіх купюр тут зарабіў.

— А што, не? У банку ты б больш зарабіў касірам?

— Ну, не, на...й.

У самым канцы "аператар" кажа:

— Саня, на "Нехту" потым скіну.


"Хартыя’97%", 11 сьнежня 2020 р.

 


1 млн падлучэнняў у нядзелю: як беларусы выкарыстоўваюць Psiphon


Сёння можна абысці практычна любыя абмежаванні ў інтэрнэце.

З сярэдзіны жніўня, калі ў Беларусі ўпершыню заблакавалі інтэрнэт, беларускія карыстальнікі прапусцілі 4,81 петабайта (!) трафіку праз праграму Psiphon. Пра гэта расказаў прэзідэнт і сузаснавальнік Psiphon Майкл Хол. 

4,81 петабайта, або 4810 тэрабайт — велізарны аб'ём інфармацыі. Такім можна цалкам забіць 17,5 тысячы iPhone з 256 гігабайтамі памяці.

Psiphon стаў шырока вядомы беларусам у жніўні 2020 року. Дзякуючы гэтай праграме можна абыйсці блакаванне інтэрнэту. Папулярны ён у краіне і сёння, але цяпер пікі выкарыстання прыпадаюць на нядзелі. Напрыклад, толькі 6 снежня, калі прайшоў апошні на гэты момант пратэсны марш, беларускія карыстальнікі падключаліся да Psiphon 1,234 млн разоў.

Майкл Хол расказаў і пра колькасць беларускіх карыстальнікаў праграмы. У жніўні 2020 року іх было амаль 2,5 млн — гэта амаль палова ўсяго дарослага насельніцтва Беларусі. Затым, калі інтэрнэт сталі адключаць толькі ў нядзелі, актыўных карыстальнікаў стала менш, але лічбы ўсё роўна ўражваюць. У лістападзе, да прыкладу, Psiphon выкарыстоўвалі больш за 312 тысяч беларусаў.

Хол адказаў нам і на пытанне пра то, як Psiphon, створанаму спецыяльна для барацьбы з інтэрнэт-цэнзурай у аўтарытарных і таталітарных дзяржавах, удаецца абыходзіць абмежаванні, якія ўлады ўсталёўваюць пры дапамозе сучасных тэхналогій DPI, што займаюцца фільтраваннем і аналізам сеткавых пакетаў.

— У цяперашні час Psiphon мае дзевяць наладжвальных пратаколаў, прызначаных для абыходу ўсіх відаў блакавання, — кажа Хол. — Несумненна, DPI — гэта новае пакаленне фільтрацыі, якое з'яўляецца найбольш складаным на сённяшні дзень, бо яна [фільтрацыя] выконваецца ў рэжыме рэальнага часу. Тым не менш Psiphon змог "заблытаць" і абысці сістэму фільтрацыі DPI, якая была ўкарэненая ў Беларусі і з'яўляецца асноўнай прычынай таго, чаму Psiphon так шырока выкарыстоўваецца. Іншыя VPN-сэрвісы проста не гатовыя для барацьбы з такімі складанымі выклікамі.

Пры гэтым, адзначае Хол, улады Беларусі вельмі сур'ёзна падышлі да пытання блакавання інтэрнэту.

— Беларусь выкарыстоўвае практычна ўсе наяўныя ў распараджэнні методыкі. Пералічваць іх не мае сэнсу, бо ўсе яны ўзаемазвязаныя, — кажа ён.

Аднак пакуль усё, што выкарыстоўваецца для інтэрнэт-цэнзуры ў Беларусі, можна абыходзіць.

Дакладна вядома як мінімум пра адну кампанію, якая прадала беларускім уладам тэхналогіі для блакавання, гаворка ідзе менавіта пра DPI. Гэта амерыканская Sandvine, якую афіцыйна краіне прадала маскалёўская "Інфасістэмы Джэт".

Пасля скандалу Sandvine, які пачаўся з прычыны з'яўлення гэтай інфармацыі, назвала ўгоду з Беларуссю неэтычнай. Аднак тэхнічныя рашэнні ўлады па-ранейшаму могуць выкарыстоўваць, пры гэтым яны не будуць атрымліваць тэхнічную падтрымку і абнаўленні.

Абсталяванне для DPI беларускія ўлады спрабавалі закупіць яшчэ ў канцы 2018 роке, меркаваліся выдаткі ў памеры 2,5 мільёнаў долараў. Аднак у выніку закупілі абсталяванне без усялякіх тэндараў. Колькі выдаткавалі, невядома.

 


У Менску трэці дзень зачыненыя дзесяць крамаў сеткі "Віталюр"


Афіцыйна яны не працуюць "па тэхнічных прычынах".

Аднак раней была інфармацыя, што супермаркеты зачынілі праз нявывешаныя ля ўваходаў чырвона-зялёныя сцягі, на чым настойвалі дзяржаўныя органы.

Прадстаўнікі сеткі адмаўляюцца даваць каментары па гэтай сітуацыі.

 


"Гэта ўсё фоташоп"


Навагрудская раёнка "Новае жыццё" засумнявалася, што ў Навагрудку праходзяць пратэставыя акцыі. Маўляў, гэта ўсё фоташоп.

У адказ пратэстоўцы прыйшлі са сцягамі да будынка, дзе месціцца рэдакцыя: "Мы тут, побач! Хопіць хлусіць!"

 

 

5 сутак за парушэнне дысцыпліны


Тэлеграм-канал @strana_official са спасылкай на сваіх падпісчыкаў паведамляе, што "Міс Беларусь 2008" Вольга Хіжанкова застанецца за кратамі яшчэ на 5 сутак. Іх ёй дадалі за парушэнне дысцыпліны.

Інфармацыя не правераная і пакуль афіцыйна не пацверджаная.

 


Не выйшла праграма "Прычыны і следства"


10 снежня на "Радыё-Мінск" не выйшла праграма "Прычыны і следства", якую вядзе былы прэс-сакратар МУС. Дзмітрый Партон. Яго сувядоўца — афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова — кажа, што прыхварэла. А ў рэдакцыі кажуць, што да канца года праграм ужо не будзе.

І ніхто не кажа, што да нявыхаду праграмы мае дачыненне тое, што сыноў Партона Арцёма і Андрэя, затрыманых падчас нядзельнага пратэстнага маршу, асудзілі на 13 сутак арышту.


"Эўрарадыё", 11 сьнежня 2020 р.

 


Карнікі праводзяць ператрусы на менскай вуліцы Чыгуначнай,
затрымалі гісторыка Андрэя Мацука


У доме на вуліцы Чыгуначнай, 44 у Менску праходзяць ператрусы ў кватэрах.

Як паведамілі Tut.by чытачы, раніцай 11 сьнежня жыхары заўважылі невядомыя машыны ў двары. Высьветлілася, што як мінімум у тры кватэры прыйшлі карнікі.

Паводле відавочцы, аднаго з жыхароў выводзілі з пад’езду ў прыпаркаваны побач мікрааўтобус. У той жа час з боку магазіна "Славянскі" пад рукі павялі іншага мужчыну.

— Людзі напалоханыя і напружаныя, усе баяцца выйсьці, — кажа адзін са сьведак.

Паводле яго, двор у іх актыўны, на вокнах шмат сымболікі, на вуліцы — муралы, людзі завязваюць стужачкі на плоце.

Тым часам "Белсат" паведаміў аб затрыманьні гісторыка Андрэя Мацука, які жыве ў гэтым жа доме. Раней навукоўца ўжо затрымлівалі, ён адбыў 13 дзён паводле артыкулу 23.34 КаАП.

Андрэй Мацук працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, ён адзін з самых аўтарытэтных беларускіх спэцыялістаў па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

 


У Гомельскім раёне былога міліцыянта пакаралі штрафам
за бел-чырвона-белыя сьцягі


Пасьля таго, як у Міхаіла Русака забралі сьцяг, ён памаляваў у колеры нацыянальнага сьцягу плот.

Улада лічыць, што ён "не падтрымліваў у належным стане вонкавы выгляд жылога дома".

— Для мяне бел-чырвона-белы сьцяг — гэта сымбаль Хрыста, чысьціні і пралітай Хрыстом крыві за нас, — кажа на гэта Міхаіл Русак.

11 сьнежня адміністрацыйная камісія Гомельскага райвыканкаму пакарала пэнсіянэра МУС Міхаіла Русака штрафам у памеры 405 рублёў (15 базавых велічынь) за тое, што ён "не падтрымліваў у належным стане вонкавы выгляд жылога дома".

Так старшыня сельсавету трактаваў вывешаны на доме беларускі бел-чырвона-белы сьцяг.

Пратакол паводле артыкулу 21.13 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях на былога міліцыянта склаў старшыня Чонкаўскага райвыканкаму. Паводле пратаколу, Міхаіл Русак парушыў заканадаўства тым, што "не зрабіў належных захадаў для падтрыманьня ў належным стане вонкавага выгляду жылога дома ды іншых збудаваньняў, а менавіта разьмясьціў на даху збудаваньня і фасадзе жылога дома незарэгістраваную сымболіку (бел-чырвона-белыя сьцягі)".

Міхаіл на пратаколе напісаў свае заўвагі, што інфармацыя ў пратаколе "заведама лжывая". Пэнсіянэр МУС правёў сярод прадстаўнікоў улады і міліцыі тлумачальную працу, ён патлумачыў, спасылаюся на энцыкляпэдыі і даведкі з Нацыянальнай акадэміі навук, што такое "фасад будынка", "архітэктурныя збудаваньні і канструкцыі", "зарэгістраваная і незарэгістраваная сымболіка".

— На камісіі супраць мяне засядалі аж дзевяць чалавек, у тым ліку падпалкоўнік міліцыі. Яны ўсе, як я лічу, ўчынілі дзеяньні, якія супярэчаць справядлівасьці і законнасьці, выканалі злачынныя загады. Я патрабаваў даказаць, чаму гэтая сымболіка не зарэгістраваная, але адказу не пачуў. Дзевяць чалавек больш за гадзіну разьбіраліся з гэтым пытаньнем, — зазначыў Міхаіл.

Ён ня ведае пакуль, ці будзе абскарджваць рашэньне:

— Каму скардзіцца, калі за забойствы не распачынаюць справы? Уся сыстэма кіраваньня ў дзяржаве прасякнутая духам сьмерці, — дадаў пэнсіянэр.

Яшчэ ў верасьні ён купіў бел-чырвона-белы сьцяг, дрэўка да яго і ўстанавіў сымбаль на сваім двары. Неўзабаве ноччу невядомыя зламалі дрэўка і скралі сьцяг. Ён паставіў новы. У лістападзе прадстаўнікі ўлады перайшлі да "сілавога варыянту" вырашэньня канфлікту. Да Міхаіла прыехалі каля дваццаці чалавек — у тым ліку прадстаўнікі міліцыі, сельсавету, камунальнікі. Яны зайшлі на прыватную тэрыторыю, нягледзячы на забарону гаспадара, і зьнялі бел-чырвона-белыя сьцягі.

— Для мяне бел-чырвона-белы сьцяг — гэта сымбаль Хрыста, чысьціні і пралітай Хрыстом крыві за нас, — кажа Міхаіл.

 


Жыхара Горадні, які распыліў газ на "чалавека ў цывільным",
асудзілі на 4 рока ў калёніі-пасяленьні


Суд Кастрычніцкага раёну Горадні вынес вырак горадзенцу Мікіце Самарыну, які адбіваў чалавека пры затрыманьні і распыліў газ у невядомага ў цывільным адзеньні.

Ён пакараны абмежаваньнем волі з накіраваньнем у калёнію-пасяленьне. Таксама ён мае аплаціць 500 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды міліцыянту.

Мікіту вызвалілі ў залі суду. Два месяцы ён знаходзіўся пад вартай.

29-рочнага Самарына прызналі вінаватым у гвалце ў дачыненьні да міліцыянта Сяргея Біліды, якія затрымліваў чалавека.

Ён сваю віну не прызнаў. Зь ягоных словаў, ён ня ведаў, што перад ім міліцыянт, наўмысна не хацеў яму нашкодзіць.

Інцыдэнт адбыўся 25 жніўня. Па дарозе з працы ў цэнтар места затрымалі некалькі дзясяткаў работнікаў "Гродна Азот". Пад ізалятар прыйшлі каля паўтысячы гарадзенцаў, каб іх падтрымаць. Людзі мірна стаялі і чакалі вызваленьня работнікаў. Калі ўсіх выпусьцілі і натоўп разышоўся, у дварах "людзі ў цывільным" пачалі хапаць гарадзенцаў. Падчас аднаго з гэтых затрыманьняў нехта пусьціў газ.

 


"Там жа [працаваць] трэба, а тут нічога ня робіш".
Зьявілася новае відэа з камэр карнікаў


Ініцыятыва By_pol апублікавала чарговае відэа з камэраў карнікаў. Запіс вёўся з задніх шэрагаў ачапленьня каля палаца незалежнасьці 23 жніўня, да якога падышоў шматтысячны марш. 

Відэа складаецца з размоваў сілавікоў. А размовы карнікаў складаюцца з шматлікіх нецэнзурных і абразьлівых слоў.

Пераказваючы літаратурнай мовай, карнікі

абмяркоўваюць, дзе і каго з пратэстоўцаў здымаць буйным плянам, у прыватнасьці кажуць, што чалавека з дудой трэба запомніць, бо потым ён, магчыма, будзе стаяць у мэтро;
кажуць, што бляндынка ў жоўтай спадніцы, "падобная да Мальвіны", заробіць за ўдзел у акцыі "нармальна" грошай;
не разумеюць каманды "памыць" праспэкт;
папярэджваюць аднаго з пратэстоўцаў, каб адышоў, бо "пацярпіць" і потым будзе "сіні азадак" паказваць;
атрымліваюць каманду "папрацаваць", калі людзі пачнуць "больш-менш разыходзіцца";
абмяркоўваюць, ці не завэрбаваць вайскоўцаў (відаць, тых, хто стаяў па пэрымэтры палаца), але сумняваюцца, ці вайскоўцам захочацца гэта паўтарыць;
дыскутуюць пра матывацыю сваёй службы — пачуцьцё ваеннай рамантыкі, адрэналін ці шапаткія купюры: "У банку ты б больш зарабіў?" — "Там жа ... [працаваць] трэба, а тут нічога ня робіш".

Гэта ўжо чацьвёртае відэа з камэр сілавікоў, апублікаванае аб'яднаньнем карнікаў Беларусі By_pol. І другое з ачапленьня каля Палаца Незалежнасьці 23 жніўня.

 

"Калябаранты і іх сымбалі ў часы ВАВ"


Нашы чытачы паведамляюць, што на Гомельшчыне клясных кіраўнікоў абавязваюць праводзіць заняткі для школьнікаў на тэму "Калябаранты і іх сымбалі ў гады Вялікай Айчыннай Вайны. Памяць пакаленьняў".

У час Другой сусьветнай вайны нацысты дазвалялі народам пад акупацыяй выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі, у тым ліку сучасных сьцягоў  Латвіі, Літвы, Маскові, Украіны, Францыі…

 


Вольгу Хіжынкову ня выпусьцілі з турмы на Акрэсьціна


Вось што патлумачыў яе муж:

— Мы чакалі, што ў 17:30 яна выйдзе. Я буду тэлефанаваць адвакату, каб даведацца, у чым прычына і чаму і які яна далей адбывае тэрмін.

 

 

Затрымалі карэспандэнта тэлеканала "Настоящее время"


У менскім аэрапорце затрымалі карэспандэнта тэлеканала “Настоящее время” Рамана Васюковіча.

Раман вяртаўся ў Менск з камандзіроўкі ў Кіеве. Раман пасьпеў паведаміць, што памежнікі забралі яго ноўтбук і дакумэнты.

Апошнія месяцы Раман асьвятляе пратэсты ў Беларусі.

Рамана Васюковіча адпусьцілі. Ноўтбук карэспандэнту не вярнулі.


"Радыё Свабода", 11 сьнежня 2020 р.

 


Наш сцяг, наш сцяг, наш сцяг...


Афіцыйнаму выкарыстанню бела-чырвона-белага сцяга (БЧБС) паклаў пачатак Першы Усебеларускі кангрэс, які праходзіў у Менску ў снежні 1917 року. Пралітая са жніўня 2020 року і пасёння кроў пад Бела-чырвона-белым сцягам зрабіла яго навекі светлым для беларусаў. Ён адзіны надзейны абярэг і нацыянальнай незалежнасці, і этнічнай ідэнтычнасці.


Леанід Лыч, доктар гістарычных навук, прафесар

 


Маразм узмацняецца


От нашей подписчицы:

"Работаю в "Виталюре", мы украсили магазин бело-красно-белыми шарами и снежинками. Пришла санстанция, влепила штраф огромный. И заставили к новогодним шарам красного цвета в торговом зале, повесить зелёные, вместо белых. Смех сквозь слёзы... У нас и раньше бывали подобного рода идиотские указания, но такое в первые".

Похоже, скоро придётся перекрашивать машины скорой помощи.

 


Да страйку далучыўся


Ряды общенациональной стачки пополнил токарь-расточник "Нива-холдинг" Седун Артём Леонидович.

 


Ольга Хижинкова сегодня не выйдет на свободу


Об этом сообщили сотрудники ЦИП на Окрестина, где она отбывает наказание.

Напомним, что Мисс Беларусь 2008 была задержана 8 ноября, а спустя три дня ей присудили 12 суток ареста.

Днём позже её судили по той же статье 23.34 КоАП (Нарушение порядка организации или проведения массовых мероприятий) по второму эпизоду и добавили ещё 15 суток ареста.

Вскоре над Хижинковой прошёл третий суд, на котором она была наказана ещё 15 сутками. Изначально предполагалось.

В итоге все три срока суммировались и Ольга проведёт ещё девять дней на Окрестина.

 

 

Дважды два — четыре!


"По телевизору объявили, что дважды два — пять. Мы — удивились, — пишут наши читатели. — Потом "президент" подтвердил в прямом эфире, что дважды два — пять, приводя никому не понятные доказательства. Мы — возмутились.

Мы вышли на улицу и сказали, что дважды два — четыре!

За это нам дали по голове специально обученные люди с дубинками, отвезли в "отделение по контролю за арифметикой" и с помощью кулаков пытались объяснить, что дважды два — пять.

А всё это для того, чтобы мы стали "просветлёнными" и "уверовавшими". Ведь именно так работает наше государство.

У стен гимназии борисовчане поддержали репрессированных за политические взгляды работников образования, которые умеют считать правильно!

P.S. Хотим передать некоторым руководителям учреждений образования г. Борисова. И поставить для них песню: Эдуард Хиль "Дважды два — четыре".

 


"Люди в погонах видят, что у Лукашки нет будущего,
власть сливают свои же"


Беларусский политический эксперт Егор Лебедок анализирует мотивы и последствия запрета беларусам выезжать из страны, отвечает на вопрос, кто может стоять за скандальными сливами, а также оценивает настроения в карных структурах.

"Помните, Лукашка, выступая перед депутатами и чиновниками 4 августа, бросил такую фразу: мол, дайте нам год-полтора, мы со всеми разберёмся и всё потом будет хорошо. Такой у него подход сейчас: всё закроем, наведём "порядок", а потом будем в глаза всем говорить о новой "либерализации", "трансформации" и так далее. Но нет, на этот раз такой сценарий уже не пройдёт, никто его не примет.

Нынешняя политическая трасформация общества, самосознание людей — всё это проникает и в карные структуры. Мирный протест постепенно приведёт к отказу системы управления, если человек, называющий себя "президентом", не может реализовать свои полномочия, так как никто по-настоящему не выполняет его приказы. Такая власть становится никому не нужна и её сливают свои же, как показывает исторический опыт. Будет просто невыполнение не очень разумных приказов и постановлений".

 


Не разбiць! Не спынiць! Не стрымаць!


"Вчера со двора в Каменной горке-5 забрали четырёх наших мужчин, — пишут наши читатели. — Сегодня вечером вышло в несколько раз больше людей. Не разбiць! Не спынiць! Не стрымаць!"


Telegram-канал "Баста", 11 сьнежня 2020 р.

 


Галоўны трэнер жаночай футбольнай каманды "Менск"
Аляксандр Лухвіч падпісаў ліст спартоўцаў
за сумленныя выбары і супраць гвалту


Пра гэта піша "Трыбуна". На гэты момант адкрыты ліст падпісалі больш за 1600 спартоўцаў. Тысячнаю падпісанткай стала алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Надзея Скардзіна.

На сайце з лістом праўладных спартоўцаў цяпер 3794 подпісы. Наколькі верагодныя гэтыя лічбы, сказаць цяжка. З самага пачатку іх колькасць змянялася з 0 да 400 і зноў падала, таксама ў спісе знайшліся "мёртвыя душы" — не спартоўцы, чыноўнікі, замежнікі, няпоўнагадовыя і нават поўны цёзка Канстанціна Каліноўскага. Шмат хто са спартоўцаў, якія знайшлі сваё імя ў спісе, прызнаваліся, што не падпісваліся пад ім.

 


Працягваецца ціск на актывіста


У Гомлі працягваецца ціск на мясцовых актывістаў. Сёння міліцыянты забралі з дому Івана Сауціна, які ўчора дапамагаў затрыманым Наталлі Глазковай і Аксане Ліхадзіеўскай.

 

 

"Белпошта" зазірае ў канверты


Падобна, "Белпошта" зазірае ў канверты, што прыходзяць з-за мяжы... па патрабаванні мытні. Прынамсі пра адзін такі выпадак нам напісалі чытачы.

Што яны там шукаюць?

Нашыя чытачы пацвярджаюць, што мытня ўскрывае лісты, якія ідуць беларусам з-за мяжы. На фота — ліст з Фінляндыі.

 


Відэа, якія маюць адвадзіць ад удзелу ў пратэстах


У Лідзе інспекцыя ў справах няпоўнагадовых рассылае па школах лісты з просьбай паказаць школьнікам відэа, якія маюць адвадзіць іх ад удзелу ў пратэстах.

 


99 содняў за кратамі


Студэнт БДУІР і былы працаўнік навукова-тэхнічнага цэнтру КДБ Ян Салановіч, прызнаны палітвязнем, атрымаў яшчэ 14 содняў адміністрацыйнага арышту.


Гэта ўжо восьмы суд над студэнтам. Сумарна ён правядзе за кратамі 99 содняў.

 

Ад 10 да 25 содняў за гірлянды


Вечарам 10 снежня жыхары аднаго з двароў на вуліцы Альшэўскага ў Менску сабраліся, каб упрыгожыць двор да Новага рокаа. Калі яны вешалі гірлянды, прыехалі два чорныя бусы, з іх выйшлі людзі ў чорным і затрымалі шэсць мужчынаў. 11 снежня ім далі ад 10 да 25 содняў.

 


Просяць "прасачыць" за працаўнікамі


Больш за 70 бацькоў вучняў з 4-й менскай гімназіі падпісалі зварот у Менгарвыканкам. Яны заявілі, што дзеці падвяргаюцца псіхаэмацыйнаму ціску ў школе, а адміністрацыя не хоча ісці на кантакт. Цяпер бацькам на працу паступаюць дзіўныя званкі: кіраўнікоў "прасачыць" за працаўнікамі, якія выказваюць незадаволенасць.

 


"БЧБ — гэта сімвал, а не сутнасць"


Былая тэнісістка і спявачка Вольга Барабаншчыкава выказалася пра спробу ўладаў забараніць бел-чырвона-белы сцяг:

"Яны змагаюцца з ветракамі.

БЧБ — гэта сімвал, а не сутнасць.

Яны могуць сарваць хоць усе сцягі з вокнаў мірных жыхароў, але ім ніколі ўжо не сцерці гэтых жудасных малюнкаў з нашай памяці. Ніколі не атрымаецца ўжо вярнуцца ў "так, як было". Як было — не будзе.

Будзе лепш! Значна лепш. Але інакш.

Бо мы прачнуліся, і даведаліся, што мы адно ў аднаго ёсць. І што нас шмат, і нам не напляваць. У нас ёсць пачуццё салідарнасці і ўласнай годнасці. Мы многае ведаем пра жыццё і тое, як быць павінна. Мы гатовыя выйсці з зоны камфорту, каб дапамагчы незнаёмаму, але "свайму".

Ва ўсім ёсць свае плюсы.

Усё абавязкова будзе добра!

Я вас люблю. Жыве!"

 


Швейцарыя далучылася да санкцый


Швейцарыя далучылася да санкцый Эўразвязу супраць уладаў Беларусі. Пад абмежаванні патрапілі Аляксандр і Віктар Лукашкі, Наталля Эйсмант і яшчэ 12 чалавек. Прадугледжваецца забарона на ўезд і арышт актываў.

 


І не паверылі сваім вачам!


Мы тут знайшлі навагоднюю прамову Лукашкі ад 31 снежня 2019 р. І не паверылі сваім вачам!

Вось, што ён казаў:

— Словом, будущий год станет для всех нас временем дальнейшего становления и укрепления беларусской нации, сохранения основных черт идентичности и характера беларусов. <...>

Осознать, что все мы, беларусы, являемся людьми одной судьбы. Судьбы, которую создаём своими руками, опираясь на духовные ценности своих предков, продолжая традиции своего народа, работая на благо своего Отечества.


"Белсат", 11 сьнежня 2020 р.

 

 

"Жыве вечна!"


"Я часто, уходя, говорю людям "Жыве Беларусь", — піша чытач, — и практически всегда в ответ слышу "Жыве!" (иногда: "Жыве вечна!"). Везде: в поликлинике, в автосервисе, в магазине, в кафэшках, в парикмахерских, в доме с соседями, и даже в Следственном комитете!!! Я до сих пор не могу к этому привыкнуть и всегда получаю море позитива".


"Наша Ніва", 11 сьнежня 2020 р.

 

 

87-рочную рэкардсменку БССР па кулявой стральбе будуць судзіць
за сцяг на гаўбцы


Ёй удалося выратавацца ад нацыстаў, а цяпер яе судзяць лукашысты.

15 снежня ў Кастрычніцкім раённым судзе места Менска будуць судзіць родную цётку гісторыка Аляксандра Белага Лізавету за бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы яе кватэры па вуліцы Асаналіева, 58.

Адзначым, што жанчына з'яўляецца шматразовай чэмпіёнкай і рэкардсменкай БССР і Беларускай ваеннай акругі па кулявой стральбе.

"Калі казаць пра нацызм, які нібыта ўвасабляе БЧБ-сцяг. Разам з маёй бабуляй Фрумай і маім бацькам Валерыянам цётка Лізавета здолела ўцячы з Віцебска на апошнім эвакуацыйным цягніку ў ліпені 1941-га, і таму яны не былі забітыя нацыстамі. А 16 нашых сваякоў Шэйніных былі забітыя ў Віцебскім і Бешанковіцкім гетах. Яшчэ трое Шэйніных, яе родныя дзядзькі, загінулі на франтах вайны са зброяй у руках. Таму да нацызма ў цёткі Лізаветы свае рахункі. I я думаю, што насамрэч пераемнасць з нацызмам дэманструе калгасна-фашысцкая ўлада, якая будзе яе судзіць", — напісаў Белый в сваім Facebook.

 


Беларусы масава выйшлі на пратэстныя маршы ў суботу


Дзясяткі шэсцяў праходзяць у Менску і рэгіёнах.


Беларусы перасталі чакаць нядзелі, каб прайсціся маршам па сваіх раёнах.

Сёння з самай раніцы на вуліцах маршыруюць жыхары дзясяткаў раёнаў і местаў Беларусі, піша Telegram-канал "НЕХТА Live".

Менскія Камароўка, Маякоўка, Усход, Курасоўшчына, Лошыца, гарадзенская Альшанка, аграмястэчка Прылукі і многія іншыя.

"Беларусы выходзяць учора, сёння, заўтра, бо ў пратэсту няма раскладу. Пратэст — гэта свядомы крок для цэлай нацыі, які чарговым разам даводзіць, наколькі моцна беларусы любяць сваю краіну і як упарта гатовыя змагацца за яе будучыню", — піша Telegram-канал.

Кожны дзень і да перамогі!

 

Велізарная калона дэманстрантаў ідзе вуліцаю Магілёўскай у Менску


У Менску на вуліцы Магілёўскай таксама ідзе вялікая калона са сцягамі, паведамляе тэлеграм-канал "Выбары бачыш? Tut.by Палітыка".

Машыны сігналяць у знак падтрымкі.

 


"Глядзі ў акно, а не ў тэлевізар!"


Жыхары вуліц Парніковай і Валгаградскай выйшлі на пратэстны марш у Менску.

У Менску ў многіх мікрараёнах праходзяць суботнія маршы.

Жыхары раёнаў вуліцы Парніковай і вуліцы Валгаградскай наважылі, што раніца суботы — самы прыдатны час для пратэстнага маршу.

— Глядзі ў акно, а не ў тэлевізар! — скандуюць менчукі.

 


Жыхары Кавальскай Слабады ідуць маршам па Менску


Жыхары вуліцы Жукоўскага і Кавальскай Слабады выйшлі на шэсце ў Менску.

Відэа апублікаваў Telegram-канал UsyLukashenko.

Стыхійныя шэсці сёння праходзяць па ўсім Менску і ў рэгіёнах.

 


Жыхары Калодзішчаў выйшлі на суботні марш


Пакуль мы адзіныя — мы непераможныя!

Жыхары пасёлка Калодзішчы-Палігон выйшлі на шэсце пад лозунгам "Пакуль мы адзіныя — мы непераможныя!".

Фота і відэа акцыі апублікаваў Telegram-канал "Баста!".


"Хартыя’97%", 12 сьнежня 2020 р.

 


Без анонсаў і папярэджаньняў.
Людзі нечакана выйшлі на акцыі ў суботу


З розных раёнаў Менску і прыгарадаў, а таксама з Горадні паведамляюць пра лякальныя маршы і акцыі. Адметна, што на папулярных пляцоўках у Telegram не было ні заклікаў, ні анонсаў. Выглядае, пасьля таго, як пратэсты перамясьціліся з цэнтру ў двары, людзі ўзяліся самі вырашаць, калі і як ім праводзіць акцыі.

Лякальныя шэсьці заўважылі ў Кунцаўшчыне, на Магілёўскай вуліцы, У "палігонных" Калодзішчах-2, У Прылуках.

На менскай Камароўцы зрабілі пераклічку з воклічам "Жыве Беларусь!".

А на рынку ў Горадні сьпявалі "Муры".

Людзі таксама выйшлі на маршы ў менскай Курасоўшчыне, у гарадзенскай Альшанцы, у Слабадзе Смалявіцкага раёну.

"Ланцугі салідарнасьці" бачылі каля дарог у сталічных мікрараёнах Сухарава і Чыжоўка.

 

 

Раптоўныя маршы раёнаў

 

Учора ў розных местах Беларусі прайшлі раптоўныя маршы раёнаў. А вечарам і ноччу  працягнуліся раённыя маршы і акцыі салідарнасьці, якія ладзяць штодзень са жніўня.

Жыхары менскай "Плошчы Пераменаў" зладзілі хвіліну маўчаньня па забітым Рамане Бандарэнку, супольны марш зладзілі менскія Грушаўка і "Розачка", ва Ўруччы зладзілі супольны марш у Ваенным гарадку, у Сухараве правялі пікет зь бел-чырвона-белым сьцягам, жыхары Новай Баравой правялі пікет і аб’ядналіся ў марш з жыхарамі Ўручча, акцыю зладзілі і ў менскім "Квартале Праўды", і ў Сьмілавічах.


"Радыё Свабода", 12 сьнежня 2020 р.

 


Над былым дэпутатам адбыўся суд без яго ўдзелу


У Пінску былы дэпутат месцкага Савета Аляксандр Аўсяенка даведаўся, што яго судзілі за ўдзел у пратэстных акцыях, калі да яго ўжо прыйшлі судовыя выканаўцы. Высветлілася, што працэс без яго ведама адбыўся яшчэ некалькі месяцаў таму і Аўсяенка пакаралі штрафам 540 рублёў.

Па словах праваабаронцы Алеся Рамановіча, суд без удзелу абвінавачанага адбываецца тады, калі ёсць доказы, што асобу праінфармавалі пра працэс, але гэтага не было:

— Не паведамілі, што ў яго будзе суд. Суд прайшоў без яго. Яму трэба было  адразу пісаць касацыйную скаргу і абскарджваць рашэнне суда, таму што не мог суд без яго прайсці. Ён  адсутнічаў па важкай прычыне. Калі б яны даказалі, што яму паведамілі, але ён не прыехаў на суд, то ўсё б было так. Такое практыкуецца ў нас у Беларусі.

Праваабаронца дадае, што сітуацыя з Аляксандрам Аўсяенка не адзінкавая. Сёлета дзясяткі пінчукоў даведаліся пра прысуды за ўдзел у акцыях менавіта ў момант візітаў судовых выканаўцаў.

 


Жыхар Слоніма просіць месцкае кіраўніцтва
дазволіць сустрэць Новы рок у кампаніі сяброў


Жыхар Слоніма Аляксандр Салейка напісаў заяву ў Слонімскі райвыканкам з просьбай дазволіць масавае мерапрыемства на Новы рок, перадае "Газета Слонімская".

Мужчына папрасіў старшыню райвыканкама Генадзя Хоміча дазволіць яму разам з сябрамі арганізаваць свята на Новы рок на ўзвышшы на скрыжаванні пр-т Незалежнасці і вуліцы Еўфрасінні Полацкай. У сваёй заяве Аляксандр Салейка ўдакладняе мэту мерапрыемства:

"Сустрэча Новага року ў кампаніі сяброў, фатаграфаванне на памяць, карагоды, запуск салюту, правядзенне конкурсаў, катанне з горкі, стварэнне спрыяльнага эмацыйнага стану ў дзяцей і бацькоў". Звяртаючыся да старшыні Слонімскага выканкама Генадзю Хомічу, Аляксандр спасылаецца на Закон "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь".

У канцы звароту сланімчанін просіць адказаць на пытанне: ці з’яўляецца абраная тэрыторыя правядзення мерапрыемства грамадскім месцам.


"Беларускае Радыё Рацыя", 12 сьнежня 2020 р.

 


Невядомыя, якія адключаюць электрычнасць у пратэсных будынах,
патрапілі на відэа


На гэты раз без святла засталіся некаторыя жыхары квартала "Магістр". Запазычанасць за кватэру ў іх была частковая і з 25 лістапада, гэта значыць менш за 15 дзён. У службе 115 сказалі, што сям'я ў спісе даўжнікоў не лічыцца, бо туды трапляюць тыя, хто пратэрмінаваў аплату на два і больш месяцаў. У ЖЭУ заявілі, што святло адключылі не яны. Пры гэтым камера відэаназірання, якая вісіць ля ўваходу ў пад'езд, зафіксавала, хто прыходзіў у той час, калі знікла электрычнасць.

— Жонка патэлефанавала ў 115, там сказалі, што ў спісе даўжнікоў нас няма. Прапанавалі пакінуць заяўку, каб майстар прыехаў і ўсё наладзіў, — распавядае менчук Максім. — Пазней нам ператэлефанавалі з аварыйкі і сказалі, што мы ўсё ж такі ў спісе на адключэнне электрычнасці праз запазычанасць па квартплаце, маўляў, яны не прыедуць. У нас жыллё арэнднае. Арэнда ідзе разам з камуналкай. Запазычанасць была далёка не за два месяцы, ды і складала ўсяго каля 100 рублёў. Наогул мы ў месяц плацім больш за 300 рублёў. Жонка ператэлефанавала ў 115, а там ужо кажуць, што ў нас нявыплата. Мы патэлефанавалі ва ўсе магчымыя камунальныя службы, ніхто не прызнаўся, што за людзі адключылі электрычнасць. У ЖЭУ сказалі, што яны нам святло не адключалі.

Пасля гэтага Максім выклікаў міліцыю.

— А што яшчэ рабіць? Незразумела хто, незразумела чаму, без папярэджання прыйшоў, залез у шчыток і проста выключыў мне электрычнасць. Пры гэтым ніхто нічога не апячатаў, пломбы не было. У спісах 115 нас не было ў даўжніках. Значыць гэта нейкія злыдні адключылі, — лічыць ён.

Камера відэаназірання, якая вісіць ля пад'езда дома Максіма, зафіксаквала, хто заходзіў туды ў той час, калі ў людзей знікла электрычнасць.

 

 

Як правялі суботні вечар беларусы


Лебядзіны выйшаў да ялінкі танчыць сярэднявечныя танцы. Ельніца і Шабаны нагадалі, што хадзіць у госці прыемна і карысна. Лошыца перадала прывітанне Пружанам. Хацежына схадзіла ў госці ў Наваселле. Салігорск выйшаў з патрабаваннем свабоды журналістам. Фаніпаль перадаў прывітанне Піцеру. Орша выйшла падтрымаць палітвязняў. Узнялі сцягі і вілейчукі. "Жыве Вілейка!", "Жыве Беларусь!", — пішуць яны.

 


Сёння — месяц з дня смерці Рамана Бандарэнкі


Жыхары "плошчы Перамен" правялі хвіліну маўчання і дзякуюць усім, хто далучыўся: "Разам мы сіла!"

 


Вечаровыяч акцыі

 

Субота вельмі насычаная вечаровымі акцыямі, таму трымайце яшчэ адну падборку. Белая Вежа скандуе "Не забудзем, не даруем!", Міхалова — "Жыве Беларусь!", а Сляпянка, як і Ружачка і Грушаўкай — "Мы разам, нас многа, за намі перамога!".

Мікрараён Сокал загадвае навагодняе жаданне. Студэнты БДМУ ідуць маршам побач з альма-матэр. А Навінкі, Велазавод, Ваўкавыск і Смілавічы фатаграфуюцца са сцягамі.


"Наша Ніва", 12 сьнежня 2020 р.

 


Карнікі не гатовыя да пратэстаў у суботу?


Другі тыдзень запар беларусы выходзяць у суботу на невялікія акцыі і маршы ў дварах Менска і іншых местах Беларусі. 

Падчас гэтых акцый карнікаў не відаць — мабыць, яны не гатовыя да пратэстаў у суботу і назапашваюць сілы на нядзелю.

 


Інсталяцыя ў падтрымку арыштаваных журналістаў


Сёння на Камароўскім рынку з'явілася інсталяцыя ў падтрымку арыштаваных журналістаў Кацярыны Барысевіч, Дар'і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай

Андрэеву і Чульцову ("Белсат") затрымалі падчас стрыма з "Плошчы Пераменаў". Іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт.342 КК).

Барысевіч (@tutby_official) затрымалі за артыкул, у якім яна даказала, што Раман Бандарэнка не быў нападпітку ў час, калі на "Плошчы Пераменаў" яго збілі невядомыя. Яе вінавацяць у разгалошванні медычнай таямніцы (ч.3 арт.178 КК).

 


"Перасмешнік" прадаецца


Менскі бар "Перасмешнік" выставілі на продаж. Яго ўладальніца Вольга Мазур лічыць, што гэта адзіны спосаб захаваць "Перасмешнік" і яго каманду. 

Бар трапіў пад рэпрэсіі праз тое, што не працаваў 26 кастрычніка — у дзень, калі пачалася Нацыянальная забастоўка. З таго часу толькі ў Мінску праз актыўнасць правяраючых органаў былі вымушаныя зачыніцца больш за 10 кавярняў і бараў: "Хулиган", "Ў бар", "Бедный родственник", SVOBODY.4, POST BAR, Monkey Food, O'Petit, "32.08. Вечнае лета", "Мануфактура" і іншыя.

 


Канстытуцыя можа і зменіцца, а беларускія ўлады — наўрад


На канале @belrynok выйшаў вялікі разбор зменаў у Канстытуцыю, якія хоча (ці ўжо не?) ўнесці Лукашка. Асноўны меседж такі: Канстытуцыя можа і зменіцца, а беларускія ўлады — наўрад.

Пра гэта разваюабць экс-суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў і аўтар двухтомніка каментароў да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Іван Пляхімовіч.


"Эўрарадыё", 12 сьнежня 2020 р.

 


Камунальнікам няма чаго рабіць?


Пакуль камунальнікі змагаюцца з б-ч-б сімваламі, беларусы церпяць ад галалёду на незасыпаных пяском ходніках. Да медыкаў за апошнія содні з траўмамі па дапамогу звярнуліся 1867 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Больш за ўсё пацярпелых ад галалёду ў Гомельскай вобласці — 868. Будзьце асцярожныя!

 


Да стачкі далучыўся аператар "Нафтану" Сяргей Лапуноў


Аператар "Нафтану" з 20-рочным стажам і сябра зборнай заводу па шматбор'і, гіравым спорце і лёгкай атлетыцы Сяргей Лапуноў абвесціў, што падтрымлівае агульнанацыянальную стачку.

"Я больш не маю намеру трываць тое беззаконне, якое чыніцца ў нашай краіне і на прадпрыемстве".

 

Два рока "хіміі" за "паклёп" на міліцыянты


Суд у Пінску асудзіў Мікалая Ласіцкага паводле арт. 188 КК на два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Следчыя сцвярджаюць, што Мікалай 18 і 20 жніўня змясціў выявы маёра Саковіча ў тэлеграм-канале "Пинск для жизни", а подпісы пад фотаздымкам "істотна прыменшылі гонар і годнасць асобы, дыскрэдытавалі пацярпелага ў вачах грамадскасці". У другім выпадку ганебныя звесткі былі "злучаныя з вінавачваннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства, прадугледжанага арт. 127 КК (генацыд)".

 


Затрымалі мужа знакамітай "бел-чырвона-белай нявесты" 


На прыватным доме сям'і ў пасёлку Сокал вісеў бел-чырвона-белы сцяг, які яны вывесіла тры месяцы таму. Цяпер муж на Акрэсціна, суд адбудзецца ў панядзелак.

 


У сеціве з'явіўся адкрыты ліст сілавікоў,
якія патрабуюць спыніць гвалт і правесці новыя выбары


У адкрытым лісце гаворыцца, што захады кіраўніцтва шэрагу карных і "праваахоўных" структураў прывялі да дыскрэдытацыі праваахоўнікаў у вачах грамадства, што нанесла непапраўны ўдар па прэстыжу гэтай прафесіі.

З мэтай усталявання грамадскага парадку і вяртання беларускага грамадства ў прававое поле, кіруючыся Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, яе заканадаўствам, мы, ніжэйпадпісаныя, патрабуем:

Прызнаць "выбары" 9 жніўня 2020 року несапраўднымі.
Правесці новыя выбары ў адпаведнасці з усімі міжнароднымі стандартамі, з сумленным і празрыстым фармаваннем участковых выбарчых камісіяў і ЦВК, падлікам галасоў, допускам назіральнікаў.

Подпісы збіраюцца ў закрытым фармаце і будуць апублікаваныя пасля таго, як дасягнуты адзнаку ў 1000.

 

 

Узламаныя чаты


Узламаны чат "Мы шахтеры!". Новы чат: ttps://t.me/Belkaliy.

Узламаныя суполка і чат Салігорску "Краіна для жыцця". Новая суполка: https://t.me/soligorsk_strana. Новы чат: https://t.me/soligorsk_chat.

 


Мы выходзім!


Не толькі Менск сёння выходзіў на вуліцы, а таксама і нашыя рэгіёны (Круглае, Горадня, Смалявічы, Бярозаўка, Першаі, Хацежына, Лашаны, Жабінка, Наваполацк і іншыя).


"Белсат", 12 сьнежня 2020 р.

 

 

Уручье плечом к плечу борется за свободу!


"Уручье  едино! Уручье 1, 2, 3, 4, 5, 6, Копище, Колодищи, Новая Боровая, Военный городок, ПВТ.

Присоединяйтесь, другие районы Менска! Вместе нас не сломить! Вместе нас не победить! Народ Беларуси не перестанет объединяться и выходить, потому что Лукашка незаконно захватил страну, потому, что в тюрьмах сидят сотни честных людей, потому, что за избиения и убийства никто не понёс ответственности!

Беларусь никогда не подчинится банде преступников! Жыве Беларусь!"


Telegram-канал "Баста", 12 сьнежня 2020 р.

 

 

"Марш народнага абвінавачвання"


Раніцай 13 снежня ў Менск увайшла вайсковая тэхніка. Калоны карнікаў заўважаныя ва Уруччы і на Партызанскім праспекце.

13 снежня — нядзеля, а значыць, пратэстоўцы плануюць правесці чарговы марш. У Telegram-каналах яго называюць "Маршам народнага абвінавачвання".

Гэта будзе 18-я нядзеля запар, калі грамадзяне Беларусі пратэстуюць супраць фальсіфікацый на выбарах і гвалту, які карнікі дапусцілі ў першыя дні пасля іх.

Як і ў мінулую нядзелю, карнікі размеркаваліся па менскіх мікрараёнах. Невялікія групы (2-3 буса + аўтазак, пара невялікіх аўтобусаў ці неяк так) заўважаныя ля Студэнцкай вёскі ў Брылевічах, перад будынкам аэрапорта на вуліцы Аэрадромнай, у Лошыцы ля "Гіппа", ля станцыі метро "Пушкінская".

На вуліцы Касманаўтаў карнікі выгульваюць сабачку. У мінулую нядзелю прэс-служба Унутраных войскаў тлумачыла, што кінолагі "прыцягваюцца для аховы грамадскага парадку".

13 снежня карнікі ізноў палююць на пратэстоўцаў, карыстаючыся машынамі сваёй медычнай службы. Па Менску заўважана некалькі такіх.

Людзі блытаюць іх з машынамі хуткай дапамогі і прапускаюць на дарогах. А пасля таго, як з такіх аўтамабіляў выскокваюць карнікі, пачынаюцца абвінавачанні ў бок беларускіх дактароў: маўляў, "прадаліся" і дазволілі замаскіравацца пад сябе.

Жыхары Горадні выйшлі на нядзельны шпацыр.

Заслаўе выйшла і праскандавала "Жыве Беларусь!" проста на чыгуначнай станцыі "Беларусь".

Па стане на 12:00:

у Менску падчас пратэстнай нядзелі не закрытая ніводная станцыя метро — упершыню за апошнія 18 тыдняў;
не абмяжоўваецца мабільны інтэрнэт;
але карыстальнікі "хатняга" інтэрнэта ад "Белтэлекама" ўжо паведамляюць пра праблемы з доступам да тэлеграма.

Жыхары Наваградка пажадалі свабодным беларусам добрай раніцы і дня без затрыманняў!

Менск. В Лебяжьем родители с детьми собрались около ёлки. Туда приехали каратели, вступили в разговор с собравшимися. Спустя какое-то время каратели ушли, задержаний не было.

Карнік б'е мужчыну, затрыманага ў дварах непадалёк ад станцыі метро "Спартыўная". Гэта відэа з Telegram-каналу "Выбары бачыш?".

Кропкавыя затрыманні адбываюцца пакуль пераважна ў заходняй частцы места.

У Сухараве людзі гуляюць пад воклічы "Лукаш[эн]ку ў аўтазак!".

Крычалка дня: "Лепшая папраўка — Сашына адстаўка!"

У Берасці ланцуг салідарнасьці са сцягамі.

Бараўляны (Менскі раён) таксама выйшлі пагуляць. Жыве Беларусь!

Менск. Карнікі паклалі мужчыну тварам у бруд, збілі і забралі ў машыну ДАІ на вуліцы Данілы Сердзіча. "Паклалі мужчыну, білі проста так. Побач яго дзяўчына плача. Да яе потым падышлі людзі, і яна з імі пайшла далей", — распавядаюць відавочцы.

На вачах у дзяцей! Яшчэ адно затрыманне, цяпер ужо ва Ўруччы.

Тым часам на Кастрычніцкай плошчы ў Менску — нічога жывога. Хіба так мусіць выглядаць цэнтр сталіцы эўрапейскай краіны ў выходны дзень?

Па стане на 15:00 у спісе затрыманых, які валанцёры складаюць па інфармацыі ад відавочцаў затрыманняў і сваякоў затрыманых, ужо больш за 60 чалавек. У спісе праваабаронцаў з "Вясны" — амаль 40 чалавек.

Менск. Слухачы пішуць, што сталі сведкамі затрымання 84-рочнага паэта Яна Грыба. Гэта адбылося ў раёне 14:00 на завулку Каржанеўскага. Грыба завялі ў бус. (Потым адпусьцілі — "Р.С.").

Карнікі, якія толькі што разганялі менскіх пратэстоўцаў, пазіруюць для фота — са зброяй. І гэта вельмі дзіўна.

Па-першае, яны ж з галавы да ног у балаклавах. Немагчыма нават зразумець, хто дзе. А па-другое, няўжо яны думаюць, што ўнукі будуць іх паважаць за гэтае фота?

"Дзед, а што ты рабіў у 2020-м?" — "Біў людзей, якія хадзілі па вуліцах з БЧБ-сцягамі..."

Карнікі не заспелі ў Сухараве калону з пратэстоўцамі. Цяпер яны хапаюць людзей у дварах, зазіраюць у пад'езды. Не змаглі выканаць норму па затрыманнях, і цяпер дабіраюць?

"Я зараз у КДБ патэлефаную!". Жанчына кінула ў калону пратэстоўцаў рондалем — і трапіла адразу на два відэа.

 

 

Колькасць пратэстоўцаў змяншаецца?


Менскія мікрараёны "Зялёны Луг", "Лебядзіны", Асаналіева, "Магістр", "Вольны Усход" (хлопцаў разагналі на кропцы збору, але яны ўсё роўна сабраліся) і не менш вольны Захад, Бараўляны пад Менскам, а таксама Магілёў і Горадня — сёння на "Маршы народнага абвінавачвання" выйшлі дзясяткі двароў! Падлічыць удзельнікаў пратэсту не ўяўляецца магчымым.

МУС, вядома, паведаміць, што колькасць пратэстоўцаў змяншаецца. Але ж ведамства піша так з канца верасня. І як колькасць пратэстоўцаў дагэтуль не стала адмоўнай?


"Эўрарадыё", 13 сьнежня 2020 р.

 

На рынг з нацыянальным сцягам


Марк Мядзеведзеў, баец ММА з Гомеля, выйшаў святкаваць сваю перамогу на рынг з нацыянальным сцягам (БЧБ).

 


Нядзельны "Марш народнага абвінавачвання"


Прыхільнікі Лукашкі сустракаюць ва Уруччы вайсковую тэхніку, якая сцягваецца ў места. Пад музыку і са сцягамі.

Легкавікі на аварыйках парушаюць правілы дарожнага руху, але іх за гэта ніхто, натуральна, не карае.

Заслаўе выйшла і праскандавала "Жыве Беларусь!" проста на чыгуначнай станцыі "Беларусь".

Жыхары Навагрудка вітаюць свабодных беларусаў. Яны зычаць усім удалага дня без затрыманняў.

У Менску заўважаныя першыя калоны дэманстрантаў. "Глядзі ў вакно, а не ў тэлевізар", — заклікаюць яны.

Жыхары компклекса "Маяк Менска" збіраліся пад нацыянальным сцягам. А калі пад'ехалі аўтазакі, проста растварыліся ў крамах.

На Нёманскай затрымалі мужчыну, паведамляе чытачка.

"Люди прошли небольшой колонной, семьи с детьми, через две минуты подъехал бусик, выбежало около 20 карателей, задержали мужчину".

Каменная Горка выходзіць з двароў.

Чыжоўка гуляе.

Жыхары Сокала надзелі навагоднюю мішуру і выйшлі на шпацыр разам з Дзедам Марозам. Святы ж хутка!

Зялёны Луг ідзе маршам.

У дварах ля метро "Спартыўная" карнікі б'юць людзей пры затрыманні.

Карнік паслізнуўся і зваліўся ў часе "забегу".

Жыхары Шарыкаў кажуць, якая папраўка ў Канстытуцыю будзе для іх найлепшай: "Лепшая папраўка — Сашына адстаўка!"

"Я выходжу" — скандуе плошча Перамен. 12 снежня мінуў роўна месяц з дня смерці Рамана Бандарэнкі. Крымінальная справа дагэтуль не заведзеная.

Людзі гуляюць у мястэчку Ждановічы Менскага раёна.

У Каменнай Горцы прайшлі маршы. Чытачы паведамляюць, што зараз карнікі спрабуюць адшукаць пратэстоўцаў у дварах.

А гэта — момант зліцця некалькіх калонаў у адным з двароў Шарыкаў (Менск).

Адна з калон у Першамайскім раёне.

Чытачы паведамляюць пра затрыманне маладога чалавека на Якубоўскага, 15 у 13:30.

Выйшла Грушаўка, выйшла Лошыца.

На Бельскага, 37, затрыманага хлопца проста валаклі па зямлі.

Піша чытачка: "К сожалению, момента задержания не видела. Его тянули со дворов. Потом, когда пересаживали из буса в газель, он сам идти не мог, они его тянули, он не мог стать на ноги. Мужчина и женщина с коляской подошли, пытались попросить, чтобы его отпустили, но бесполезно. Всего здесь, возле дома №37 по Бельского задержали 4 или 5 человек. Один из них был с бчб-флагом".

Каля ўнівермага "Беларусь" на Партызанскай кропкавыя затрыманні. Па раёне кружыць з дзясятак бусаў, аўтазак, калоны пакуль разбегліся, людзей ловяць у панадворках.

Выйшла Уручча, выйшла Сляпянка.

Ва Уруччы амапаўцы груба затрымалі чалавека на вачах у дзіцяці.

Чытач паведаміў, што бачыў, як бус каля дома па Голубева 16/1 збіў чалавека, якога пасля затрымалі.

"На выезде со стоянки у дома по Голубева 16/1 на улицу Голубева синий бус сбил человека для задержания. Скорую не вызывали. Выбежали и затащили в бус, били. Стояли на стоянке, а позже уехали. С ним был парень, вроде смог убежать. На фото человека уже втащили в бус. Сам наезд не успел".

Даішнікі затрымліваюць мужчыну ля аўтобуснага прыпынка на Калініна, 11 у 14:10. Яго цягнуць у службовы аўтамабіль. "Хлопец быў адзін, супраціву не аказваў", — піша чытачка.

А гэта бадзёра крочыць калона Паўднёвага Захаду. Жыхары раёна раяць глядзець у акно.

Як партызаны, менчукі ідуць ляснымі сцежкамі.

"Гэта ж дзіця!" У раёне праспекту Газеты "Праўда" карнік, падобна, вядзе падлетка.

Легендарная Ніна Багінская, сімвал беларускіх пратэстаў, сёння, як і заўсёды, са сцягам.

У Магілёве супрацоўнікі МНС прыехалі ў двор, каб зняць бел-чырвона-белы пакет.

Асноўнае за сёння:

Мы маем інфармацыю пра больш як 120 мясцовых акцый і шэсцяў у розных мікрараёнах Менска, мястэчках Менскага раёна і гарадах-спадарожніках. Удзел у іх бралі ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень (Масюкоўшчына, Зялёны Луг, Шарыкі, Кузьмы Чорнага) чалавек. Колькасць удзельнікаў нідзе не дасягнула тысячы.
Колькасць затрыманых сёння, мяркуючы па ўсім, найменшая за ўвесь час пратэстаў, бо дэманстранты шмат дзе трымаліся двароў, што ўскладняла рэйды карнікпў.
Першы раз за чатыры месяцы ў Менску не закрывалі метро, не адключалі інтэрнэт. Улады зрабілі стаўку на мабільныя брыгады карнікаў, што раз'язджаюць па мікрараёнах у пошуках дэманстрантаў.
У спісах затрыманых ПЦ "Вясна" з'явілася прозвішча легендарнага ўдзельніка маршаў Яна Грыба. Яму 84 рока.
UPD. Як стала вядома, пазней яго адпусцілі.

 


У Смалявічах павязалі адзінаццацікласнікаў, якія вярталіся з рэпетыцыі вальсу


— Сёння ў Смалявічах супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы ўвесь адзінаццаты клас нашай гімназіі, які гуртам вяртаўся цэнтральнай вуліцай з рэпетыцыі выпускнога вальсу. Хлопчыкаў пасадзілі за краты, дзяўчат на лаўкі, пераганялі з буса ў бус, прывезлі ў РАУС, камандавалі стаць тварам да сцяны. Дзякуй богу, жанчына ў РАУС моцна здзівілася і спытала: "Нашто вы сюды дзяцей прывезлі?" І іх выпусцілі.

Адзін хлопчык сказаў: "А гэты бус я ведаю, ім выканкам яго выдзеліў, мы ў гэтым бусе на канцэрт з аркестрам два разы ездзілі". Наш смалявіцкі дзіцячы аркестр — лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, — распавяла Ганна Севярынец.


"Наша Ніва", 13 сьнежня 2020 р.

 

Нядзеля. 2020. Беларусь. Карнікі з сабакамі ды вадамёты


Разнастайнасьць тэхнікі карнікаў у Менску ля Кальварыйсіх могілак (там бачылі і службовых сабак).

У месьце, як і звычайна па нядзелях, бачылі вадамёты. Tut.by адзначае, што ў большасьці краінаў іх забаронена ўжываць пры мінусавых тэмпэратурах, але ў Беларусі такой забароны няма. У месьце бачылі і машыны з калючым дротам.

Чарговы раз беларусы ладзяць у нядзелю "раённыя" маршы. Жыхары менскіх Грушаўкі і "Розачкі" перадаюць: іх марш пачаўся, калі ўсе яшчэ спалі, бо "хто рана ўстае, той спакойна ідзе".

Сёньня ў Заслаўі марш пад бел-чырвона-белымі сьцягамі прайшоў проста на чыгуначнай станцыі "Беларусь".

Адна зь сёньняшніх акцыяў — у Наваградку.

Сёньня ў Менску штосьці ня так: пакуль не закрывалі станцыі мэтро, не адключалі мабільны інтэрнэт.

Акрамя таго, чытачы не расказвалі пра нейкія буйныя блякаваньні карнікамі аб’ектаў у цэнтры места. Але даволі шмат расказваюць пра "бусікі" карнікаў і іншую спэцтэхніку.

У Зялёным Лузе сёньня ад самай раніцы жыхары выходзілі на марш, гукаючы "Жыве Беларусь!".

"Глядзі ў вакно, а не ў тэлевізар!" Яшчэ ў адным з раёнаў Менску пачалі зьбірацца людзі.

Хаця бачных перакрыцьцяў вуліц і плошчаў у Менску сёньня няма, чытачы суполкі "Контроль автозаков" адзначаюць, што за Домам афіцэраў стаяць аўтобусы зь карнікамі.

Горадня, там таксама выйшлі на марш пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

"Добрай раніцы!" Карнікі прыехалі ў раён ЖК "Маяк Менску", дзе яшчэ нядаўна на марш зьбіраліся жыхары раёну. Цяпер там нікога няма.

Пішуць яшчэ, што карнікі зацікавіліся сьцягам, які вісеў там жа. Як пішуць відавочцы, "сьцяг затрымалі".

У Менску побач з тэхнікай карнікаў заўважылі машыну, падобную да "хуткай дапамогі".

Раней удзельнікі акцыяў пратэсту неаднаразова паведамлялі, што з "фальшывых хуткіх" (машынаў мэдычных службаў крпных структураў) выскоквалі карнікі, якія нападалі на пратэстоўцаў.

Менск. На вуліцы Раманаўская Слабада некалькі дзясяткаў карнікаў у балаклавах патрулююць.

Мястэчка Сокал, што пад Менскам, выйшла на акцыю зь Сьвятым Мікалаем.

Менск. Ва Ўручча, дзе праходзяць нядзельныя маршы раёну, прыехалі некалькі машын зь карнікамі.

Ва Ўруччы карнікі хапаюць людзей на вуліцы.

Жанчына за кадрам зьдзіўляецца:

— Дык яны спакойна ішлі, гэтыя хлопцы.

У Сухараве людзі гуляюць пад воклічы "Лукаш(эн)ку ў аўтазак!".

— Пацук, сыходзь!

Нягледзячы на паасобныя затрыманьні, людзі працягваюць гуляць па раёнах, іх вітаюць суседзі бел-чырвона-белымі каляднымі ўпрыгожаньнямі.

Патруль карнікаў у раёне вуліцы Бельскага каля мэтро "Пушкінская" шукае ў дварах удзельнікаў маршу.

Некалькі дзясяткаў карнікаў заўважылі і ў раёне Кавальскай Слабады, ці затрымлівалі там людзей — невядома.

— Бл*, які ты рэзкі.

Так міліцыянты размаўляюць з затрыманым у Гомлі мужчынам. На відэа чуваць, як мужчына кажа міліцыянтам, што яны яго нізавошта пабілі, а тыя ня хочуць яго адпускаць. Асьцярожна, нецэнзурная лаянка.

Гомель. Маршу няма, затое пачаліся затрыманьні. Вуліцу Савецкую звыкла патрулюе АМАП на бусах.

Каля сквэру Грамыкі спыніўся белы бус, у які амапаўцы зацягнулі траіх чалавек — дзьвюх дзяўчат і аднаго хлопца. Іх павезьлі ў Цэнтральны РАУС. Адна затрыманая дзяўчына была ў белай куртцы з чырвоным шалікам.

Менск, Каменная Горка. Там таксама людзі выйшлі на марш, але пасьля таго як зьявілася інфармацыя, што ў раён едуць карнікі, удзельнікі вырашылі разысьціся.

Акадэмія навук і парк Чалюскінцаў выйшлі гуляць.

Менск, раён Лебядзіны. Там людзі выйшлі да ялінкі і праз час да іх прыехалі карнікі. Мясцовыя жыхары пачалі зь імі спрачацца і праз хвіліну карнікі сышлі.

На вуліцы Ложынскай у Менску хапун. Чацьвёра карнікаў вядуць аднаго мужчыну, за імі ідуць яшчэ некалькі карнікаў.

Менск, вуліца Жукоўскага. Адну дзяўчыну вядуць да бусіка зь дзясятак карнікаў.

Адзін зь сёньняшніх маршаў — у Горадні.

Серабранка, Менск. Кожную нядзелю тут выходзяць на маршы раёнаў, гэтая нядзеля не выключэньне.

У менскай Грушаўцы некалькі соцень людзей выйшлі на марш пад воклічы "Я выходжу!", апошнія словы забітага Рамана Бандарэнкі, якія сталі народнымі.

У Горадні на Савецкай плошчы ідзе калядны кірмаш.

Патрулюе міліцыя ў форме, дзяжурыць ДАІ. Побач на Кастрычніцкай вуліцы стаіць сіні аўтобус без азнакаў, у які звычайна заводзяць схопленых людзей. Прайшла дзяўчына з чырвона-белым парасонам.

Жыхары Грушаўкі ў Менску пішуць пра затрыманьні ў раёне вуліцы Хмялеўскага.

Момант аб’яднаньня дзьвюх калёнаў у раёне станцыі мэтро "Партызанская". Усяго ў маршы там удзельнічалі некалькі соцень чалавек.

Акрамя маршаў, людзі становяцца ў "ланцугі салідарнасьці" ў некаторых раёнах Менску.

Што адбываецца на гэты момант:

Як у Менску, так і ў іншых местах Беларусі праходзяць раённыя маршы і акцыі пратэсту, зьбіраецца шмат калёнаў зь дзясяткаў чалавек, дзесьці і з сотняў.
У Менску ўпершыню за доўгі час не закрывалі станцыі мэтро, не адключалі мабільны інтэрнэт, карнікі не перакрывалі дарогі.
Пры тым карнікі ладзяць паасобныя затрыманьні і напады на пратэстоўцаў на вуліцах і ў дварах. Затрыманых б’юць. Як відаць зь сеткі каналаў "Глаза Минска", перасоўваньні карнікаў па месьце хаатычныя.
Сярод тэхнікі карнікаў заўважылі вадамёты (у Менску –3°С), але пакуль супраць дэманстрантаў не ўжывалі спэцсродкаў. Сьведкі паведамлялі і пра карнікоў з сабакамі, але сабак сёньня супраць дэманстрантаў (прынамсі пакуль) не ўжывалі.

Аднаму з затрыманых удалося зьняць і перадаць відэа  з гомельскага аддзяленьня міліцыі — карнікі пагражаюць затрыманым, нецэнзурна лаюцца.

На фота ад чытача — "ланцуг салідарнасьці" каля менскага жылога комплексу "Магістар".

Карнікі затрымалі аднаго хлопца, пакуль вялі яго, некалькі разоў ударылі дубінкай па нагах і сьпіне, кулаком у жывот, хоць хлопец не супраціўляўся.

Нам пішуць, што ў раёне праспэкту Газэты "Правда" затрымалі непаўналетняга. Сапраўды, чалавек на відэа выглядае падлеткам.

Менск, акцыі жыхароў Асмалоўкі сёньня ля Сьвіслачы ды помніка Максіму Багдановічу.

"Наша возьме" — плякат на доме на поўначы Менску.

Магілёў. Гараджане выйшлі на традыцыйную прагулку на пешаходную вуліцу Ленінскую

Другую нядзелю запар на прагулку выйшлі жыхары вуліц Цярохіна, Фаціна, Златаўстаўскага. Гэтым разам у пагулянцы ўдзельнічала блізу двух дзясяткаў чалавек. Некалькі ўдзельнікаў ішлі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Відавочцы паведамляюць, што інцыдэнтаў зь міліцыяй не было.

Міліцэйскі патруль надае асаблівую ўвагу людзям, апранутым у "палітычную адзежу" — зь белымі і чырвонымі колерамі. За імі міліцыянты ходзяць сьледам. Над вуліцай лятае дрон.

Карнікаў у цэнтры места няшмат. Ля кінатэатру "Радзіма" другую нядзелю запар яны не паркуюць аўтазак. Амапаўцы сядзяць у мікрааўтобусах, схаваных у прылеглых да пешаходніцы завулках і дварах.

Праваабаронцам "Вясны" пакуль вядомыя імёны 28 затрыманых сёньня ў сувязі з пратэстамі

Зь іх трое ў Смалявічах, адна ў Берасьці, астатнія ў Менску.

У Горадні пачаліся адзінкавыя затрыманьні ў цэнтры — каля ўнівэрмагу "Нёман".

Затрымалі прынамсі двух хлопцаў. Перад гэтым людзі ішлі па Савецкай вуліцы, пляскалі ў ладкі, гукалі "Жыве Беларусь!". Відавочцы паведамляюць таксама пра затрыманьні ў мікрараёне Дзевятоўка.

Нягледзячы на частыя публікацыі кадраў затрыманьняў, выглядае, што сёньня актыўнасьць карнікаў у Беларусі істотна ніжэйшая, чым звычайна па нядзелях.

Усё яшчэ не паведамлялася пра ўжываньне спэцсродкаў, адключэньні мабільнага інтэрнэту, закрыцьцё станцыяў мэтро ці перакрыцьцё карнікамі вуліцаў і плошчаў. Праваабаронцам пакуль вядомыя імёны 53 затрыманых — звычайна па нядзелях на гэты час было вядома пра большую колькасьць затрыманых.

Пры тым, мяркуючы па кадрах ад чытачоў, пратэстоўцаў на вуліцах дастаткова шмат, але яны не зьбіраюцца ў вялікія калёны, а ходзяць па спальных раёнах калёнамі ў дзясяткі чалавек, зрэдку ў сотні.

Наш чытач сьцьвярджае, што падазроныя "людзі ў цывільным", якія цяпер ходзяць па менскім Уруччы, гэта "ціхары", якія хапалі людзей у дварах і перадавалі АМАПу.

 

Жыхары менскай вуліцы Каліноўскага прайшлі сёньня па дварах Зялёнага Лугу. Пад канец маршу пайшлі "ў госьці" ў "міліцэйскія дворыкі" за МКАД каля вуліцы Цікоцкага — з аднаго вакна ў іх кідаліся яйкамі, кажа сьведка.

У Менску затрымалі карэспандэнта "Белсат" Станіслава Івашкевіча. Ён пасьпеў паведаміць, што знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС, паведамляе "Белсат".

Напады "людзей у цывільным" на людзей сёньня днём у двары на менскім праспэкце Дзяржынскага трапілі на камэры назіраньня.

Сёньняшнія акцыі ў Менску ня скончыліся. Увечары зьявіўся "ланцуг салідарнасьці" на вуліцы Багдановіча, а жыхары Курасоўшчыны прайшлі маршам па раёне і таксама сталі ў "ланцуг салідарнасьці". На вечаровую акцыю выйшлі таксама жыхары Шчомысьліцы і Прылуцкай Слабады (Менскі раён), марш двароў у мікрараёне Ўсход і "ланцугі салідарнасьці" на Кальварыйскай, ля ст. м. Фрунзэнская і ў Зялёным Лузе, на Лагойскім тракце.

"Больш за 300 чалавек затрымалі ў Менску за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях і непадпарадкаваньне міліцыі", паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкаму агенцтву РИА "Новости".

Праваабаронцы пакуль сабралі прозьвішчы 224 затрыманых агулам у Беларусі за 13 сьнежня, сьпіс дапаўняецца.

Стала вядома, што ў Менску затрымалі яшчэ аднаго журналіста — Генадзя Верацінскага, а таксама рэдактара выпуску Onliner Мікалая Градзюшку.

МУС назвала затрыманьне цэлай клясы школьнікаў у Смалявічах "чарговай бурай у шклянцы"

Паводле прэс-сакратаркі МУС, школьнікі прабылі "ля раённага аддзелу сама больш хвілін 6" і "далёка не ў паставе на "зважай", а як толькі міліцыянты разабраліся, перад падлеткамі некалькі разоў папрасілі прабачэньня за нязручнасьці і адпусьцілі дадом".

У размове з бацькамі міліцыянты зьняпраўджвалі інфармацыю, што дзяцей ставілі да сьценкі на марозе, хоць тыя пасьля пацьвердзілі, што такое было.


"Радыё Свабода", 13 сьнежня 2020 р.

 


Вновь о санкциях, или как помочь политзаключённым


Судя по тому, какой визг подняли все репродукторы режима по поводу возможного отключения от системы SWIFT, это инструмент номер один для воздействия на режим.

Отключение беларусских банков заставит и Кремль серьёзно почесать затылок. Сказки про замену SWIFT маскалёвским аналогом — это для тех дебилоидов, которые всё ещё ждут появление автономного маскалёвского интернета "Чебурашка".

К тому же в Беларуси можно отключить от SWIFT всего три-четыре банка и будет достаточно.

Все эксперты, даже ярые противники таких мер, сходятся в том, что отключение от SWIFT никак не повлияет на внутренние банковские расчёты — ни на выплату зарплат, ни на выплату пенсий. То есть извечный аргумент о том, что санкции навредят народу Беларуси, автоматически отпадает.

 

Я выхожу!


Жизненные циклы беларусов определены теперь одной неделей: с понедельника по субботу мы ищем задержанных, забираем их из ИВС, устраиваем локальные активности, пьём чай, зарабатываем деньги, передаём передачи, пишем жалобы и опротестования, следим за успехами за границей, придумываем формы и содержание шагов, закупаем тёплую одежду, воду, шоколадки, готовим тревожный пакет, волнуемся, радуемся, живём, пишет читатель.

Мы ходим по улице, видим знаки в окнах и на тротуарах, на столбах и зданиях, смотрим видео с активностями родного района и ждём.

В воскресное утро мы объясняем детям, кому звонить и что говорить, тепло одеваемся, раскладываем по карманам сухой паек и идём спасать страну.

Мы знаем, что слева от нас будет идти мужчина, который привёз сестру из Жодино, а справа — девушка, которая дежурила под РУВД. Впереди — парень, который пишет патриотические тексты, а сзади — тот, который сидел за нас три раза в тюрьме.

В этой войне нет случайных людей. Нет людей, которых обошёл стороной террор, беззаконие, у кого не болит сердце за нашу родину.

Мы солдаты армии света.

Героизм наших боевых товарищей восхищает весь мир.

Наша присяга — слёзы миллионов беларусов.

Наш долг — свободная от нечисти, независимая страна.

Так случилось, что мы взяли судьбу нации в свои руки.

И мы с честью будем нести своё гордое звание — БЕЛАРУС. 

Маленькими шагами к большой победе!

Жыве Беларусь!

 

 

Эфектнае з'яўленьне!

 

Чэмпіёнка Беларусі па кікбоксінгу Вікторыя Двараніновіч выйшла пад БЧБ-сьцягам на турніры ММА ў Кітаі. Эфектнае з'яўленьне!

 


Ля 1-й цэнтральнай паліклінікі Менска

праходзіць акцыя пад нацыянальнымі сцягамі

 

Сёння ў Беларусі праходзіць традыцыйны нядзельны Марш. Штодзённыя акцыі пратэсту прадаўжаюцца без перапынку ўжо 127-ы дзень.


У гэтую нядзелю на вуліцы выйшлі тысячы менчукоў і жыхароў іншых местаў.


На прыступках 1-ай цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі Цэнтральнага раёна Менска праходзіць акцыя пад бел-чырвона-белымі сцягамі, піша тэлеграм-канал "Баста".

 


Менчукі збіраюцца ў сваіх раёнах пасля Маршу


У Менску на вуліцы Заслаўскай людзі сабраліся і пасля Маршу. Тут моцна гучала "Жыве Беларусь!".


"Хартыя'97%", 13 сьнежня 2020 р.

 

 

"Ня бачу перспектываў у дзяржаве,

дзе пераследуюць настаўнікаў, лекараў ды студэнтаў"


Якія падтрымалі стачку гарнякі запісалі відэазварот.


Стачку на "Беларуськаліі" падтрымалі яшчэ некалькі гарнякоў. Яны апублікавалі відэазварот, дзе простымі словамі патлумачылі, чаму нельга хавацца за сваімі дзецьмі ды крэдытамі.


Павел Паўлаў выказаўся за свабодныя ды справядлівыя выбары ў Беларусі, супраць самавольства ўладаў.


— Я выступаю за тое, каб свабода слова ўспрымалася ня як іншадумства, а як нашае законнае права.


Юрый Хацяновіч, горны працоўны, адпрацаваў на прадпрыемстве 17 рокаў:


— Я ня бачу перспектываў у дзяржаве, у якой пераследуюць настаўнікаў, лекараў, студэнтаў, дзеячаў культуры толькі за тое, што яны маюць іншае мысленьне, свой пункт гледжаньня. Толькі уступіўшы ў стачку я магу хоць чынамсьці малым неяк паўплываць на тое, што адбываецца ў краіне.


Яўген не выходзіць на працу з 26 кастрычніка. Ён распавёў, чым яго сябры дызнаёмыя апраўдваюць сваё бяздзеяньне:


— Адныя й тыя ж словы: у мяне крэдыты, у мяне сям'я, дзеці. Аліменты. Можа хопіць? Зразумела, лайкі ды каментары ў соцсетках. Але можа пара ўжо нешта большае? Дазвольце сабе ж палюбіць сябе. Дазвольце сабе таксама дапамагчы сваім дзецям, бацькам, блізкім. За нас гэтага ніхто ня зробіць. Дзякуй.


Стачка на ААТ "Беларуськаліі" — самая шматлікая ў краіне. У яе шэрагі ўступілі больш за 110 чалавек.


"Салідарнасць", 13 сьнежня 2020 р.

 

 

Затрымалі 63-рочную Алену Гнаўк


63-рочную Алену Гнаўк, якую сёння ў чарговы раз затрымалі ў цэнтры Берасця адпусцілі з міліцыі.

 


Маршам да дамоў карнікаў


Мікрараён Зялёны Луг прыйшоў маршам да дамоў карнікаў з лозунгам "Трыбунал".

Нам пішуць:

"Вот из окна балкона, из которого выглядывает парень с сигаретой, сначало он стал нам кричать — "уроды", а после его девушка стала кидать в нас яйца. Три точно было".

 


Сёння ў Грушаўскім скверы ледзь не затрымалі Макса Каржа


Распавядаюць, што яго запрасілі ў бус, праверылі тэлефон. Пасля спевака адпусцілі.

"Мы стаялі кампаніяй з чатырох чалавек. Сцягоў у нас не было, мы проста размаўлялі. Неўзабаве мы заўважылі, што з двух бакоў ад дому ў сквер выбегла некалькі сілавікоў. Яны падляцелі да Макса і ягонага сябра, сказалі: "Пройдзем з намі для праверкі. Калі ўсё будзе добра, адпусцім", – і правялі іх у бус. Мяне і сяброўку, відаць, як дзяўчат, не чапалі", – кажа відавочца.

У бусе спраўдзілі толькі тэлефоны, прагледзелі Тэлеграм-каналы, і адпусцілі маладзёнаў.

Аўтографаў не ўзялі ды наагул не пазналі спевака.

 


Затрыманыя журналісты


У Менску затрыманы рэдактар-выдаўца Onliner Мікалай Градзюшка. Яго затрымалі непадалёк ад дому на вуліцы Чачота. Гэтую інфармацыю пацвердзіла жонка Мікалая.

Таксама ў Менску затрыманы журналіст, сябра БАЖ Генадзь Верацінскі. Цяпер ён у Кастрычніцкім РУУС.

 


На вечаровыя маршы выйшлі


На вечаровыя маршы выйшлі жыхары Курасоўшчыны, Віцебску, Шчомысліцы і Прылуцкае Слабады. Жыхары Ваўкавыску перадалі прывітанне Менску, а жыхары Хацежына завяршылі сённяшні марш у сяброў са Старога Сяла.

Пасля сыходу карнікаў з Ангарскай жыхары раёну зноў выйшлі на шпацыр.

 


Пастаўскім актывістам забаранілі ў нядзелі паказвацца ў цэнтры места


Ужо каторую нядзелю запар а 12-й гадзіне людзі збіраліся на галоўнай плошчы места, каб проста паразмаўляць міжсобку. Ніякіх плакатаў і сімволікі ў іх не было.

Тым не менш у нядзелю, 13 снежня, актывістам уручылі позвы ў мясцовы РАУС, дзе ў актавай залі намеснік начальніка РАУС Аляксандр Мядзелка папярэдзіў іх пра тое, што калі яны ў нядзелю з'явяцца ў цэнтры места, то будуць пакараныя соднямі арышту. Пры гэтым ён спасылаўся на загад ад вышэйшых органаў.


"Белсат", 13 сьнежня 2020 р.

 

К забастовке присоединился


Рабочая неделя начинается с пополнения в рядах Стачкома ОАО "Беларуськалий" — инженер УМТО Федосеня Дмитрий Викторович присоединился к забастовке.


"Хартыя'97%", 14 сьнежня 2020 р.

 


Зьняць бел-чырвона-белы сьцяг — клопатная справа


Мінулым вечарам жыхары менскай Каменнай Горкі павесілі бел-чырвона-белы сьцяг перад школай. Раніцай супрацоўнікі школы спрабавалі самастойна зьняць сьцяг — не атрымалася.

— Побач бегае дырэктарка школы, вельмі нэрвуецца, — кажа сьведка.

 


Новая музыка беларускага пратэсту за мінулы тыдзень


"Вольны хор" правёў інтэрнэт-прэзэнтацыю альбому "Годныя песьні", выдаў асобны кліп на песьню "Гэта мы" і гімн "Магутны Божа" ў мэмарыяле "Яма";
Беларускія пост-панкі "Молчат дома" зрабілі кліп на песьню "Звёзды" пра барацьбу камунальнікаў з надпісамі на сьценах;
Гурт KaS — праект мэханіка Трактарнага заводу — выдаў свой першы альбом "На адным подыху";
Праект daroha "дастаў з далёкай шуфляды" напісаную ў 2008 роке песьню "Шлях";
Сьпявак Братчык запісаў шчымлівую песьню "Мы", прысьвечаную гібелі Рамана Бандарэнкі;
8soten і kassia запісалі "дваровы" рэп "Голоса";
Naviband прасьпявалі пад фартэпіяна песьню "Але".

 


"Спецсвязь" на МКАД


Наш чытач заўважыў на МКАД машыну на маскалёўскім нумары з надпісам "Спецсвязь". Што б гэта значыла?

 


А пакуль у Менску зьбіраецца чарговы марш мэдыкаў і пэнсіянэраў,
камунальнікі ваююць са стужкамі на дрэвах


Чытач піша, што на вуліцы Някрасава аж шэсьць чалавек і дзьве машыны прыехалі зразаць стужкі. "Пры тым задаволеныя жыцьцём і забясьпечаныя матэрыяльна "ябацькі", зьняўшы стужкі, зразалі зь іх гайкі і расьпіхвалі па кішэнях", — адзначае сьведка.

 


Пэнсіянэры выйшлі на акцыю і ў Горадні


Каля 20 пэнсіянэраў выйшлі на марш у цэнтры Горадні. Яны трымалі бел-чырвона-белыя парасоны, гукалі "Жыве Беларусь!". Яны зьмянілі месца збору. Цяпер іх не суправаджала міліцыя, але здымалі "людзі ў цывільным". Удзельнікі маршу разышліся, затрыманьняў не было відаць.

 


У Менску цяпер водзяць карагоды на плошчы Незалежнасьці


На менскі "Марш мудрасьці" прыбылі карнікі, патрабуюць разысьціся.

Відэа з плошчы Незалежнасьці перадае Onliner — паводле выданьня, удзельнікі акцыі ёсьць і каля вакзалу. На плошчы сярод іншых — Ніна Багінская і Ян Грыб, перадае "Белсат".

Паводле каналу "Глаза Минска", ДАІ перакрыла выезд на праспэкт Незалежнасьці з боку вакзалу і Інстытуту культуры. Euroradio адзначае, што ўздоўж праспэкту стаяць аўтобусы карнікаў.

Карнікі бяруць у атачэньне пэнсіянэраў на менскай плошчы Незалежнасьці, перадае Tut.by

Менскі мэтрапалітэн закрыў уваходы на станцыю мэтро "Плошча Леніна", што пад плошчай Незалежнасьці. ДАІ перакрыла праспэкт Незалежнасьці і з боку Кастрычніцкай.
Карнікі затрымліваюць пэнсіянэраў на плошчы Незалежнасьці, вядуць у аўтобусы.

Паводле Onliner, карнікі не прапускаюць да плошчы нават грамадзкі транспарт.

На плошчы Незалежнасьці засталіся толькі карнікі — удзельнікаў "Маршу мудрасьці" затрымалі.

Пасьля затрыманьняў адкрылі ўваход у станцыю мэтро "Плошча Леніна".

Як піша канал "Мая краіна Беларусь", затрымалі ўсіх, каго маглі, а адпусьцілі толькі Яна Грыба і Ніну Багінскую.

Лідэрка арганізацыі пэнсіянэраў "Наша пакаленьне" Тацяна Зялко зьвязалася зь Ленінскага РУУС Менску з нашым чытачом.

Ён перадае: цяпер затрыманыя на "Маршы мудрасьці" пэнсіянэры знаходзяцца ў нейкім падвале, чакаюць надгляду і афармленьня. Зь ёю побач каля 40 чалавек, а агулам, паводле ацэнак, у РУУС каля 80 чалавек ва ўзросьце. Яны прасілі тых, хто можа дапамагчы, прыехаць і быць паблізу РУУС на выпадак, калі пэнсіянэраў пачнуць адпускаць.

А "марш пэнсіянэраў" у Горадні прайшоў без затрыманьняў.

Не было відаць нават карнікаў, але ўдзельнікаў здымалі "людзі ў цывільным".

 


Выкладчыку фізыкі не працягнулі кантракт


Беларускамоўнаму выкладчыку фізыкі з Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту не працягнулі кантракт пасьля таго, як ён падтрымаў пратэсты. Здаць іспыт Валянціну Аскірку вельмі складана, але студэнты любяць выкладчыка, ён вядомы нефармальным падыходам да навучэнцаў, які называе "безбар’ерным".


"Радыё Свабода", 14 сьнежня 2020 р.

 


Якія яшчэ патрэбныя доказы


— Я проста бухаў на вуліцы... Адпусціце мяне дадому? Можаце мяне ўдарыць, калі хочаце.

Якія яшчэ патрэбныя доказы таго, што міліцыя, не знайшоўшы пратэстоўцаў там, дзе спадзявалася знайсці, пачынае хапаць выпадковых мінакоў, якія да пратэстаў не маюць ніякага дачынення?

 

Улады спрабуюць заблакаваць новы сайт парталу KYKY


Раніцай абаненты МТС ужо пабачылі паведамленне аб гэтым пры спробе зайсці на kyky.media.

Пакуль што блакуюць рэсурс не ўсе аператары. Застаецца ён дасяжным і праз VPN — у адрозненне ад старога сайта, які хосціўся ў Беларусі.

 


Алену Гіранок затрымалі ў трэці раз


Выканаўцу адной з галоўных роляў у фільме "Купала" Алену Гіранок затрымалі ў трэці раз. Сёння яе судзяць, разглядае справу сумнавядомая суддзя Мотыль.

Гіранок працуе ў тэатры разам з жонкай Уладзіміра Макея Верай Паляковай. Раней Вера эмацыйна адказвала на заклікі дапамагчы калезе:

— Лене Гіранок не 5 рокаў і ўсе пытанні датычныя нашага супрацоўніцтва мы з ёй абмеркавалі яшчэ да 9 жніўня! Я яе папярэджвала аб наступствах і мы дамовіліся, што на сцэне мы па-за палітыкай, а ў звычайным жыцці кожны застаецца пры сваім меркаванні!


"Эўрарадыё", 14 сьнежня 2020 р.

 


13 снежня затрымалі 286 чалавек


Паводле праваабарончага цэнтру "Вясна", на Маршах народнага абвінавачвання 13 снежня было затрымана 286 чалавек. Валанцёры паведамляюць, што ў Завадскім РУУС не далі спісы затрыманых.

 

 

У Карэлічах працягваюцца затрыманьні


У Карэлічах міліцыя працягвае затрымліваць людзей. На мінулым тыдні содні атрымалі некалькі чалавек.

Але Карэлічы не здаюцца! Вось відэа, якое запісалі ў падтрымку зняволеных Караліны Князьковай, Снежаны Кучук, Сяргея Скіпара і Юрыя Краскоўскага.

 


Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю The New Yorker.
Вось тэзы з яго:


— Эўрапейскія лідары дзейнічаюць асцярожна, заўсёды азіраючыся на Расію. Для нас гэта балюча. Кожны раз, сустракаючыся з кіраўнікамі дзяржаў, я стараюся перадаць гэты боль.

— Мне забаранілі казаць, што я не адчуваю сябе палітыкам, лідарам, што я проста слабая жанчына — я часта гэта казала, бо я так сябе адчувала. Прыйшлося стаць больш жорсткай, а гэта складана.

— У мяне ў галаве заўсёды гучыць голас, што трэба рухацца хутчэй, бо людзі за кратамі, людзі пакутуюць. Але няма супергероя, няма сусветнага лідара, які пануе над Лукашкай. Калі тэлефануе Ангела Меркель, ён проста не адказвае. Ён размаўляе толькі з Масковіяй і Кітаем.

— Сяргей (Ціханоўскі) сочыць за навінамі і спрабуе ўносіць прапановы, але я бачу, што ягоны пункт гледжання скажоны: ён шэсць месяцаў сядзіць за кратамі і глядзіць усе прапагандысцкія тэлеканалы. Таму ён піша: "прасіце дапамогі ў ЗША!" Мы зрабілі гэта даўным-даўно.

— Марыя (Калеснікава) вельмі моцная. Магчыма, яна наш будучы прэзідэнт.

— Мне сказалі (ў Цэнтрвыбаркаме), што я павінна выбіраць паміж дзецьмі і турмой. Я, вядома, абрала дзяцей. Азіраючыся назад, я разумею, што людзі, якія прапануюць мне гэты выбар, маглі блефаваць. Але я не была гатовая.

— Мы ведаем, што нам прыйдзецца будаваць дзяржаву зноўку. Эканоміка знаходзіцца ў заняпадзе. Я пачынаю гаварыць з людзьмі аб фінансавай падтрымцы нас у пераходны перыяд і аб інвеставанні ў эканоміку пасля — гэта рабочая група па эканоміцы.

— Міністэрствы працягнуць працаваць у штатным рэжыме, каб пазбегнуць хаосу. Палітвязні выйдуць на свабоду, пройдзе выбарчая кампанія, і ў выніку будзе абраны новы лідар, які пачне пераўтварэнне Беларусі. Усе мы разумеем, што гэта будзе складана. Краіна да гэтага гатовая.

 


У дачыненні Вольгі Вялічцы распачалі крымінальную справу


У дачыненні дырэктаркі гарадзенскага дзіцячага госпісу імя Святога Губэрта Вольгі Вялічцы распачалі крымінальную справу.

Вольгу падазраюць у злоўжыванні спонсарскай дапамогай, ёй пагражае да 10 рокаў зняволення. Раней, засцерагаючыся ад пераследу, яна пакінула Беларусь і цяпер застаецца ў Літве.

Падчас выбарчае кампаніі Вольга была сябрам штабу Віктара Бабарыкі.

 


Падзеі ў квартале Маяк Менску


У квартале Маяк Менску, што ля ГЦ "Dana Mall", каля гадзіны не было вады, святла, і мабільны Інтэрнэт амаль цалкам адлучыўся. Цяпер усё працуе.

 


"Праз пасіўнасць будзе яшчэ больш ахвяраў, і ахвярамі будуць найлепшыя".
Чаму ж "Азот" не сышоў у страйк?


Пасля выбараў на працаўнікоў заводу "Горадня Азот" ускладалі вялікія надзеі як на рухавік працоўнага і страйкавага пратэсту. З часам пратэставы ўздым на прадпрыемстве сцішэў, але не знік. Сёння азотаўцы працягваюць "адколвацца" ў страйк, актыўна сыходзяць з афіцыйнага прафсаюзу і далучаюцца да незалежнага, які са жніўня вырас у 20 разоў — да больш як 400 сябраў.

На днях завод пакінулі апошнія штрэйкбрэхеры, хоць выпісвалі іх сюды першапачаткова да Новага року. Кіраўніцтва "Азоту" гэтак і не змагло замяніць звольненых адмыслоўцаў.

Што перашкаджае забастоўцы адбыцца? Пра гэта распавялі звольненыя працаўнікі.


Сэрца "Азоту"


На "Азоце" ёсць два важных цэхі, ад якіх залежыць праца ўсяго прадпрыемства: "Аміяк-3" і "Аміяк-4". Аміяк называюць крывёю заводу, гэта сыравіна амаль для ўсіх прадуктаў, што ідуць на продаж. Калі спыняцца аміячныя цэхі, то астатнім і страйкаваць не трэба — ім проста не будзе з чым працаваць.

У адным аміячным цэху працуе каля 170 асобаў, для спынення працы важны тэхналагічны персанал, які непасрэдна вядзе працэс — гэта 50 чалавек. Ёсць яшчэ механікі, слесары, электрыкі, але іх замяніць нескладана. Тэхналагічны ж персанал выконвае вельмі спецыфічную працу, такія адмыслоўцы рыхтуюцца сама менш паўгода.Такім чынам, спыненне заводу залежыць ад 100 працаўнікоў двух аміячных цэхаў.


Сяргей Шэлест: Не хачу карміць карнікаў, якія збіваюць людзей


Сяргею Шэлесту 28 рокаў, на заводзе ён працаваў аператарам у сховішчы аміяку пры цэху "Аміяк-3".

Доўгі час Сяргей быў апалітычным, але сёлета ўсё змянілася.

— Імпульсам да дзеянняў пасля выбараў сталася жаночая акцыя 12 жніўня. Калі я ўбачыў дзеўчын, якія прастаялі цэлы дзень з кветкамі ў ланцугу салідарнасці, унутры нешта перавярнулася. Ну што мы, не мужыкі? Трэба і нам дзейнічаць! Тады мы ўпершыню падчас працоўнага дня выйшлі да прахадной і выклікалі на размову дырэктара. Пасля — прадстаўнікоў уладаў і карнікаў. Наступным днём мы арганізавалі вялікі марш, у якім бралі ўдзел некалькі тысяч чалавек, — згадвае Сяргей.

Патрабаванні працаўнікоў былі палітычнымі: адстаўка Лукашкі, новыя выбары, вызваленне палітвязняў, спыненне гвалту на вуліцах. Часткова яны былі выкананыя: з-за кратаў выпусцілі большасць палітычных зняволеных Горадні.

Але хутка пачаўся ціск на працаўнікоў. Звольненых пачалі замяняць працаўнікамі з іншых цэхаў, якія былі гатовыя зарабіць на сітуацыі, студэнтамі і штрэйкбрэхерамі. Апошнія зараблялі ў 2,5-3 разы больш, чым азотаўцы, праўда, завадчанаў таксама паспрабавалі падкупіць павелічэннем заробкаў.

— Цяпер на прадпрыемстве працуюць з парушэннямі тэхнікі бяспекі, — сцвярджае Сяргей, — і гэта нашмат небяспечней, чым проста спыніць завод. "Азот" — хімічнае, выбухованебяспечнае прадпрыемства, адзінае такое ў краіне. Сур’ёзную аварыю на ім паводле наступстваў можна параўнаць з Чарнобылем. Калі на вытворчасць садзяць непадрыхтаванага недасведчанага чалавека, падчас пазаштатнае сітуацыі ён можа разгубіцца і не ведаць, што рабіць.

Паводле Сяргея, цяпер дырэктар "Азоту" нічога не вызначае, кіруе нібыта чалавек, які ўзначальвае аддзел бяспекі заводу.

— Начальнік нашага цэху прыйшоў да галоўнага інжынера з хадайніцтвам, што трэба спыніць цэх, бо не стае тэхнічнага персаналу і працэс можа выйсці з-пад кантролю. Яму адмовілі. Праз некалькі дзён начальнік цэху прынёс заяву на звальненне паводле асабістага жадання. Але яму зноў адмовілі. Сказалі — пакуль такая складаныя абставіны на заводзе, будзеш працаваць да апошняга і мусіш усё кантраляваць, і калі нешта здарыцца або ты захочаш сысці, — "сядзеш", — кажа Сяргей.

Калі Святлана Ціханоўская заклікала да агульнанацыянальнае забастоўкі з 26 кастрычніка, частка азотаўцаў пастанавіла адгукнуцца. Тым днём каля 150 працаўнікоў сабралася на прахадной заводу, каб падтрымаць страйк. Але прыехалі карнікі: затрымалі 32 чалавекі, частку работнікаў дручкамі загналі на працу.

— Карнікі тады называлі нас быдлам, якое ўсё роўна будзе на іх працаваць. Пасля такога я больш не мог там заставацца. Напісаў заяву ў стачку. Я не быдла. Замаўчаць і супакоіцца — гэта не маё. Як можна маўчаць пасля таго, што бачыў на вуліцах пасля выбараў? Я, як і шмат маіх калег, сышоў з працы менавіта дзеля таго, каб не карміць улады і карнікаў, якія бегаюць па вуліцах і збіваюць людзей, — кажа Сяргей.

Адмысловец распавядае, што ў цэху "Аміяк-3" раней працавала згуртаваная каманда, дзе было правілам "адзін за ўсіх і ўсе за аднаго".

— У нас былі сяброўскія дачыненні. "Аміяк-3" браў удзел ва ўсіх актыўнасцях. Першыя заявы на выхад з дзяржаўнага прафсаюзу пайшлі з нашага цэху, — распавядае Сяргей.

Але ўсё змянілася, цяпер там кожны сам. Атмасфера на заводзе вельмі напружаная: працоўныя распавядаюць, што зрабілася невыносным працаваць побач з "ябацькамі", тымі, хто нажываецца, закрываючы гадзіны звольненых. Узнікаюць канфлікты ледзь не да боек.


Андрэй Пагярыла: Забойствы і гвалт над людзьмі
яны апраўдваюць страхам страціць працу


Андрэю Пагярыле 29 рокаў, ён працаваў у цэху "Аміяк-3" слесарам-рамонтнікам аміячных установак.

Да падзеяў жніўня Андрэй таксама быў цалкам апалітычным чалавекам. 9 жніўня ён выпадкова апынуўся ў цэнтры места з сябрам.

— Каля 20 гадзін на плошчы пачаўся жах: амапаўцы з дубінкамі пачалі паляваць на мірных людзей. Побач з намі стаяла дзяўчынка рокаў з 18 — атрымала дубінкаю па твары. Я на руках выносіў яе ў бяспечнае месца. Калі гэты хаос скончыўся, дарога ад Дому сувязі да касцёлу была ў лужынах крыві. Гэта настолькі мяне ўзрушыла, што я не мог больш заставацца ў баку, — распавядае Андрэй.

На заводзе кажуць, што ім патрэбны лідар. Напачатку такім лідарам быў ініцыятар стварэння страйкаму "Азоту" Юры Рававы. Але праз ціск ён вымушаны быў з’ехаць за мяжу. Баючыся пераследу, ужо ніхто не хацеў браць на сябе лідарства.

— Таму ўсё пакрыху сцішэла. Людзей, ад якіх залежыць спыненне вытворчасці, запалохалі. На завод прыязджалі людзі з пракуратуры, КДБ, СК. Яны казалі: за сабатаж і дыверсію на прадпрыемстве ўсім пагражаюць вялікія тэрміны. Сховішча вадкага аміяку да пабудовы АЭС было самым небяспечным месцам у Беларусі і найбліжэйшых краінах СНД. Таму тут іншыя артыкулы і тэрміны, гэта не 10 содняў за мітынг, гэта 15-20 рокаў турмы, — распавядае Андрэй Пагярыла.

Паводле Андрэя, шмат хто з завадчанаў сёння сумняецца ў перамозе. Некаторыя людзі працуюць на "Азоце" 20-30 рокаў і баяцца няпэўнасці: раптам мы не пераможам, і што тады?

— Я не магу іх судзіць. Але забойствы і гвалт над людзьмі яны апраўдваюць тым, што баяцца страціць працу — гэтага я зразумець не магу, — дадае Андрэй.

Цяпер Андрэй і Сяргей могуць судзіцца і аспрэчыць свае звальненні, якія адбыліся з парушэннямі. Іх звольнілі нібыта за прагулы з 1 да 7 кастрычніка, але гэтымі днямі працаўнікі былі ў ІЧУ, даведка пра гэта раней была цалкам апраўдальным дакументам. У ІЧУ ж апынуліся за тое, што залезлі на тэлевізійную вышку і вывесілі на ёй бел-чырвона-белы сцяг.

— Ёсць магчымасць узнавіцца на працы, але пры гэтых уладах я не гатовы вяртацца на прадпрыемства. Ні пра што не шкадую. Веру, што адбудуцца перамены, гатовы рабіць для гэтага ўсё, што ад мяне залежыць. Калі жыццё прымусіць, то магчымы і варыянт ад’езду. У мяне жонка, двое дзяцей. Але не хачу з’язджаць. Буду заставацца ў краіне да апошняга, — кажа Андрэй.

Не хоча больш працаваць на дзяржаву і Сяргей Шэлест. Ён думае пра адкрыццё сваёй справы, але да Новага року ўзяў тайм-аўт.

— Мне падаецца, калі ёсць магчымасць дапамагчы нашай краіне, то трэба гэта рабіць. Добрага жыцця з гэтымі ўладамі ўжо не будзе. З’язджаць з краіны не хочацца, тут усе родныя, сябры, усё жыццё. Ад’езд — апошняе, на што я пайду, — кажа Сяргей.


Уладзімір Жураўко: У сітуацыі, калі можна ўсё змяніць,
людзі выбіраюць шлях баязліўцаў


Уладзіміру Жураўко 35 рокаў, з іх практычна 15 рокаў ён працаваў на заводзе. У цэху "Аміяк-3" быў аператарам дыстанцыйнага пульту ўпраўлення — кантраляваў тэхналагічны працэс.

Чаму забастоўка правалілася? На ягоную думку, на самым пачатку кепска спрацавалі фонды і сам страйкам. Калі б працаўнікі ведалі, якія ўмовы і дапамогу могуць прапанаваць фонды, у стачку сыходзілі б больш актыўна.

— Да нас не данеслі, якія ёсць патэнцыял і падтрыманне. Цяпер сітуацыя выпраўляецца, — распавядае Уладзімір.

У жніўні Горадня праславілася на ўсю Беларусь як адзінае места, дзе мясцовыя ўлады пайшлі на саступкі пратэстоўцам. Праўда, толькі на чатыры дні. Калі ў Горадню прыехаў новы прызначаны губернатар Уладзімір Каранік, улады адмовіліся ад сваіх абяцанняў, абвесцілі ўсе акцыі несанкцыянаванымі, пачаўся ціск на актывістаў. Кіраўніцтва "Азоту", якое напачатку было салідарным з працоўнымі, адмовілася іх падтрымаць.

— 4 дні свабоды ў Горадні згулялі шмат з кім злы жарт. Калі мы выходзілі дзясяткамі тысяч на плошчы і маршы, шмат хто расслабіўся і падумаў, што ўсё, мы перамаглі. Ніхто ўявіць сабе не мог, што Лукашка хоць неяк цяпер можа застацца пры ўладзе, — кажа Уладзімір.

Яшчэ адна прычына — страх шмат каго з працаўнікоў "Азоту".

— Пры ўсім падтрыманні, у сітуацыі, калі можна ўсё змяніць, людзі выбіраюць шлях баязліўцаў. Беззаконне, што адбываецца ў краіне, іх нібыта не датычыць. Але менавіта праз іхную маўклівую згоду забіваюць людзей проста ў дварах, лекары сядзяць у СІЗА. Праз гэтую пасіўнасць будзе яшчэ больш ахвяраў, і ахвярамі будуць найлепшыя.

Калі ў жніўні я хадзіў на плошчу і бачыў там тысячы беларусаў, я проста ўлюбіўся ў нашую нацыю. Вырасла пакаленне светлых, разумных, прыгожых, моцных людзей. І гэтыя людзі, якія змагаюцца, больш за ўсё і пакутуюць праз пасіўнасць астатніх. Іх затрымліваюць, саджаюць, звальняюць. Колькі цудоўных беларусаў з’ехала і колькі яшчэ з’едзе. І гэта вельмі прыкра, — кажа Уладзімір.

Разам з тым, ён адзначае, што на заводзе ёсць яшчэ людзі, якія не апусцілі рук і падтрымліваюць тых, хто далучыўся да страйку. Завадчане паціху саспяваюць і сыходзяць у стачку. Але каб ад гэтага быў эфект, трэба страйкаваць масава і разам.

На думку Уладзіміра, у кожны момант у краіне можа ўсё змяніцца. Новы крызіс станецца імпульсам для чарговых масавых выхадаў на вуліцы і спробаў страйкаваць.

— Адзін з напрамкаў, якім мы займаемся цяпер, — развіццё Беларускага незалежнага прафзвязу. Вельмі патрэбна асветніцкая дзейнасць: людзі па 20 рокаў застаюцца ў прафзвязе і не ведаюць, якія "плюшкі" з гэтага могуць атрымаць. Не бачу сэнсу цяпер ісці кудысьці працаваць і плаціць падаткі, каб карміць карнікаў і ўлады. Хаджу пад тымі ж рызыкамі, праз якія паз’язджалі мае калегі. У мяне таксама ёсць думкі пра ад’езд, але пакуль я застаюся. Не хачу кідаць краіну, бо веру, што магу тут быць яшчэ карысным, — падсумаваў Уладзімір.


Саша Праўдзіна

 


Маршы мудрасці


Каля Чырвонага касцёлу ў Менску збіраюцца пенсіянеры для ўдзелу ў традыцыйным Маршы мудрасці.

У Білева (Віцебск) людзі выйшлі падтрымаць беларускіх пенсіянераў і медыкаў.

Сярод удзельнікаў Маршу мудрасці традыцыйна прысутнічаюць Ніна Багінская (са сцягам) і Ян Грыб.

На Плошчы Незалежнасці, дзе павінен пачацца Марш мудрасці, ужо сабралося досыць шмат людзей.

Да пл. Незалежнасці пад'ехалі аўтобусы з занавешанымі вокнамі.

"Каб забяспечыць бяспеку пасажырам", Метрапалітэн закрыў уваход і выхад  вестыбюль 2 станцыі "Плошча Леніна" (уваход з боку Плошчы Незалежнасці).

Цягнікі на  станцыі спыняюцца.

Пенсіянеры водзяць карагод вакол ялінкі на плошчы Незалежнасці, а вакол іх карнікі. Яны таксама будуць вадзіць карагод?

Карнікі атачылі пенсіянераў, калі тыя вадзілі карагод.

Удзельнікаў "Маршу Мудрасці" адводзяць у бусы.

Працаўнікі ДАІ не прапускаюць ў напрамку плошчы Незалежнасці нават грамадскага транспарту.

На плошчы Незалежнасці засталіся амаль адныя карнікі. Пенсіянераў затрымліваюць.

Станцыя "Плошча Леніна" з боку Плошчы Незалежнасці адкрытая для пасажыраў. Метрапалітэн працуе ў штатным рэжыме.

Акрамя плошчы Незалежнасці, дзе сёння затрымлівалі пенсіянераў, невялікая колькасць сталых людзей сабралася каля Цэнтральнага вакзалу.

Telegram-каналл "Списки Окрестина" паведамляе, што ў Ленінскае РУУС прывезлі 40 асобаў яшчэ 35-40 чалавек застаюцца ў Кастрычніцкім РУУС. Гэта ўдзельнікі Маршу пенсіянераў.

Побач стаіць хуткая для падстрахоўвання. Паведамляюць, што затрыманыя сядзяць унутры, у добрым настроі, спяваюць песні.

Лідарка арганізацыі пенсіянераў "Нашае пакаленне" Тацяна Зялко звязалася з Ленінскага РУУС Менску з чытачом. Вось што ён перадае: цяпер затрыманыя на Маршы мудрасці пенсіянеры застаюцца ў нейкім падвале, чакаюць дагляду і афармлення. З ёй каля 40 чалавек, а агулам паводле ацэнак, у РУУС каля 80 асобаў сталага ўзросту. Яны прасілі тых, хто можа дапамагчы, прыехаць і быць паблізу РУУС на выпадак, калі пенсіянераў пачнуць адпускаць.

Медыкі забралі жанчыну з Кастрычніцкага РУУСу ў Менску.

Паведамляецца, што прозвішча жанчыны Раянкова. Яе звезлі ў БХМД.

Жыхары Дзяржынску сталі ў ланцуг салідарнасці з затрыманымі пенсіянерамі.

Марш Мудрасці адбыўся сёння ў Горадні.

Абышлося без затрыманняў.

 


Затрымалі ўладальніцу тэлеграм-каналу "Контроль автозаков Минск"


Працаўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі ўладальніцу Telegram-каналу "Контроль автозаков Минск" і Telegram-чату "ЧАТ лошков-петушков". Ёй аказалася 25-рочеая жыхарка Менску. Дзяўчыну забралі з кватэры, дзе яна жыве. Таксама ў кватэры адбыўся ператрус.

Інфармацыю пра гэта размясцілі ў канале "Контроль автозаков Минск".

 

 

Содні за сцяг на прыватным доме


Мужа актывісткі і БЧБ-нявесты Іны Зайцавай Андрэя пасадзілі на 13 содняў за сцяг на іх прыватным доме ў мікрараёне Сокал.

Андрэя затрымалі 11 снежня ў РУУС Кастрычніцкага раёну, куды ён з жонкай прыйшоў даваць тлумачэнні з нагоды вывешанага б-ч-б сцяга. Выходныя мужчына правёў у ізалятары на Акрэсціна. Суддзя палічыла, што вывешванне сцяга — несанкцыянаваны адзіночны пікет.

Акрамя содняў 11 снежня Андрэй атрымаў штраф 810 рублёў за ўдзел у "Маршы гонару" 11 кастрычніка.

 


Ля РУУС чакаюць бабуль і дзядуляў


Сваякі і валанцёры чакаюць бабуль і дзядуляў каля Ленінскага і Кастрычніцкага РУУС.

На Маршы Мудрасці ў Менску было затрымана каля 80-ці чалавек. Імёны і дадзеныя затрыманых пастаянна дапаўняюцца, на дадзены момант самаму сталаму 78 рокаў.

Лекі, якія спрабавалі перадаць родныя затрыманых, у РУУС не прынялі. Да Кастрычніцкага РУУС пад'ехала хуткая, ужо другі раз за дзень.

Пенсіянераў, затрыманых сёння на Маршы мудрасці пачалі выпускаць з Кастрычніцкага РУУС. У Партызанскім РУУС плануюць адпусціць усіх, акрамя аднаго чалавека.

 


15 содняў за святкаванне дня нараджэння


Сёння адбыліся суды над трыма з шасці затрыманых жыхароў Чыгуначнай, 44. Усім далі па 15 содняў.

11 снежня ў гэтым доме адбыліся ператрусы. Карнікі затрымалі шэсць жыхароў дому, у тым ліку вядомага гісторыка, адмыслоўца ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў XVIII староччы Андрэя Мацука.

Як піша калега Мацука гісторык Мікола Волкаў, нагодаю для затрыманняў і суда сталася святкаванне дня нараджэння.

"Але самая дзікасць у тым, што судзілі гэтых людзей за святкаванне дня нараджэння таго ж Андрэя Мацука ў двары іх дома тыдзень раней — у пятніцу 4 снежня. Такім чынам, сабрацца з сябрамі і суседзямі, каб адзначыць уласнае свята, у РБ цяпер — несанкцыянаванае мерапрыемства, якое дзяржава ніяк не можа сцярпець і гатова мабілізаваць дзясяткі "красаўцаў", каб учыніць паказальную аблаву і пакараць такіх "злачынцаў". Ну і "отягащающие обстоятельства" — паяданне торцікаў з выявай "Пагоні" — дзяржаўнага герба Беларусі ў 1991-1995 рр.", — адзначае Мікола Волкаў у Facebook.


"Белсат", 14 сьнежня 2020 р.

 


"Даже пацаны лет восьми орали: Пошёл вон, ты и твой ОМОН!"


Больших колонн, естественно, не получилось — микрорайоны были наводнены "оливками" и "чёрными", пишет сценарист, драматург и писатель Андрей Жвалевский.

Повсюду торчали шпионы-тихари, которые докладывали своим, как только в одном месте оказывалось больше десятка людей. И тем не менее, марши были — короткие, прерывистые (сначала в одном месте, потом в другом). Кое-где удавалось перекрыть проезжую часть. Кое-где удавалось объединиться нескольким колоннам.

Вовсю работала дезинформация. Например, появилось в сетях видео, как народ митингует на "Площади Перемен", каратели туда — а там и нет уже никого, видео выложили только после окончания акции. Дезу пускали и в моём родном Сухарево. В результате под моими окнами стояла колонна грузовиков с "оливками", а вокруг дома шастали эти самые "оливки".

 

 

У падтрымку сьвятароў


Жители г. Борисова благодарят и поддерживают священников и верующих, которые выходили на акции солидарности против насилия и беззакония, открывали двери церквей и костёлов, перед мирными протестующими, звонили в колокола, дежурили у тюрем, посещали избитых в больницах и молились за мир и правду!

"Правосудие и правота — основание престола Твоего; милость и истина предходят пред Лицем Твоим". Пс. 88:15.


Telegram-канал "Баста", 14 сьнежня 2020 р.

 


Паўтара року "хіміі" за "тварь"


Суд Віцебскага раёна 11 снежня асудзіў віцябляніна Ягора Карапузава на паўтара року "хіміі" за слова "тварь", якое мужчына ўжыў у паведамленні ў Telegram-канале "Банда Лукі". Суд палічыў гэта "публічнай абразай прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў".

 


Усяму свой час


"На прыкладзе Майдану можна сказаць, што перамога — гэта яшчэ не канец вайны. Нас яшчэ шмат чаго чакае: вярнуць парламент, вярнуць выканаўчую і судовую ўладу, выбраць новых людзей. Яшчэ мінімум на рокаў дзесяць у нас хопіць працы, таму ўсяму свой час".

 

 

Усяму свой час


"На прыкладзе Майдану можна сказаць, што перамога — гэта яшчэ не канец вайны. Нас яшчэ шмат чаго чакае: вярнуць парламент, вярнуць выканаўчую і судовую ўладу, выбраць новых людзей. Яшчэ мінімум на гадоў дзесяць у нас хопіць працы, таму ўсяму свой час".


"Новы Час", 14 сьнежня 2020 р.

 


Рейды с целью выявления негосударственной символики

 

"Проводим рейды по всем населённым пунктам региона с целью выявления негосударственной символики" — тайная запись совещания руководства управления МЧС по Витебской области.

К нам попала аудиозапись совещания с участием начальника Витебского областного управления МЧС Мелешкина Сергея Николаевича. На нём полковник требует от подчинённых бросить все силы на борьбу с "негосударственной символикой на домах, окнах и балконах". Согласно "указанию сверху", сотрудники МЧС должны фиксировать снимать флаги и даже закрашивать надписи на стенах, а также доносить на граждан. Мелешкин несколько раз подчёркивает, что это "первоочередная задача" для МЧС. Полковник признаётся, что боится высказываться в поддержку существующего режима.

Запись красочно демонстрирует очередное дно системы. Офицеров и бойцов МЧС держат за обычных шестёрок, которые должны заниматься чёрт знает чем, чтобы ублажить нелегитимного таракана. Можно себе представить, как это подрывает авторитет сотрудников, которые шли на службу совсем не ради этого.


Telegram-канал "НЕХТА Live", 14 сьнежня 2020 р.

 

 

На Маршы пенсіянераў сёння затрымалі нават людзей, якім за 80 рокаў!


Васіль Пракоп’евіч Гаўрыльчык — 83 рока
Анастасія Пятроўна Ганчарык — 82 рока
Інэса Міхайлаўна Бас — 80 рокаў

Прычым у спісах валанцёраў не заўсёды пазначаны ўзрост, такіх людзей мо і болей. Сталых людзей звезлі ў раённыя РУУСы і пратрымалі да вечара.


"Наша Ніва", 14 сьнежня 2020 р.

 


На маршы пэнсіянэраў сёньня затрымалі больш за 90 чалавек


У сьпісе затрыманых, які складаюць праваабаронцы "Вясны", цяпер  91 прозьвішча. Сярод затрыманых ёсьць людзі, якім больш за 80 рокаў (!). Некаторых пачалі адпускаць з РУУС, але большасьць дагэтуль затрыманыя. Паводле сьпісу "Вясны", 2 чалавек ужо павезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна.


"Радыё Свабода", 14 сьнежня 2020 р.

 

 

На ААТ "Беларуськалій" разгараецца стачка


Добрыя навіны з Салігорску.

Сённяшні дзень для Страйкаму ААТ "Беларуськалій" пачаўся з добрых навін.

Андрэй Арлоў, працоўны ААТ "Беларуськалій", далучыўся да агульнанацыянальнага страйку.

Да страйку на ААТ "Беларуськалій" сёння далучыўся работнік ВГВА Старавойтаў Аляксандр Ігаравіч.

Разам мы пераможам!

 

Працаўнік заводу "Палімір" абвясціў страйк


Як паведамляе Telegram-канал "Стачка Нафтана", працаўнік заводу "Палімір" ААТ "Нафтан" Даміно Аляксандр абвясціў забастоўку. Пра гэта ён распавёў у відэа.

Адзначым, што ён працуе на прадпрыемстве больш за 14 рокаў.

 


Пополнение в рядах Стачкома ОАО "Беларуськалий"


Орлов Андрей Игоревич поддержал требования стачкома предприятия и объявил забастовку.

 

На БЧ новы страйковец


Ещё один работник Беларусской железной дороги — главный диспетчер службы перевозок Роман  Александрович Попок — присоединился к стачке и требует отставки Лукашки.

 


Николаю Статкевичу предъявлено новое "обвинение"


Об этом написала в Facebook жена политика Марина Адамович:

— "Добавили" (в который раз?) ч. 2 ст. 293. Якобы он с Тихановским и Северинцем готовили массовые беспорядки.

Адамович отметила, что обвинение по предыдущей статье "не позволяло держать в СИЗО более шести месяцев".

— Сегодня — 198 дней, как Николай Статкевич за решёткой, — добавила она.

Николай Статкевич был задержан 31 мая. Его подвергли административному аресту за участие в несанкционированных массовых мероприятиях, однако по истечении срока наказания не выпустили, объявив подозреваемым в рамках "дела Тихановского" по ч. 1 ст. 342 УК (подготовка действий, грубо нарушающих общественный порядок). 8 июля Статкевичу было предъявлено обвинение по этой статье. Он признан политзаключённым.

 


Conte не будет убирать изображение Ольги Хижинковой

с упаковки колготок


Компания Conte заявляет, что не будет убирать изображение Ольги Хижинковой с упаковки колготок.

Вчера мы писали, что беларуски негативно отреагировали на возможную замену фото Ольги Хижинковой на упаковке колготок компании Conte. Множество гневных сообщений вынудили компанию ограничить возможность оставлять комментарии под Instagram-постом.

Сегодня компания Conte прокомментировала сообщения, что она якобы сменила лицо компании Ольгу Хижинкову на маскальку Ляйсан Утяшеву.

Conte заявила, что не меняла лицо компании на маскалёвскую гимнастку. Последняя не является новым лицом бренда: они лишь задействована как инфлюэнсер в соцсетях и в целом в медийной кампании в интернете. Conte и далее планирует использовать образ Хижинковой на упаковках классических колготок.


"Хартыя'97%", 15 сьнежня 2020 р.

 


Затрымалі каля 100 чалавек


Учора на Маршы мудрасці затрымалі каля 100 чалавек.

Некаторых з іх адпусцілі, але бальшыню будуць судзіць паводле арт. 23.34 КаАП.

"14 снежня ў сталіцы адбыліся масавыя акцыі. Удзельнікі абазначалі сябе незарэгістраванай сімволікай і плакатамі, на якіх былі напісаныя розныя заклікі", — гаворыцца на старонцы ГУУС Менгарвыканкаму.

 


У Беларусі пратэстуе нават бульба


"Срочно вызывайте ОМОН!!! Ангарские партизаны захватили мост над М1. Утро, трасса М1. 90км от Менска", — пішуць чытачы.

 


Судзяць 87-рочную Лізавету Бурсаву


У Менску судзяць 87-рочную Лізавету Бурсаву па арт. 23.34 КаАП.

Паводле пратаколу, 13 снежня ў сваёй кватэры жанчына правяла масавае мерапрыемства праз размяшчэнне БЧБ-сцяга. Лізавета Якаўлеўна слаба чуе на судзе. Але з пратаколам нязгодная.

— Пад гэтым сцягам прэзідэнт 2 рока хадзіў, я не ведала, што ён забаронены, — кажа яна.

Суддзя Рудэнка прысудзіў 87-рочнай Лізавеце Бурсавай штраф 15 базавых — 405 рублёў.

 


"У краіне ствараецца лагер з калючым дротам"


З 21 снежня Беларусь уводзіць моцныя абмежаванні на выезд з краіны. Эксперты кажуць, што гэта "проста агонія існых уладаў".

А жыхары памежных рэгіёнаў збіраюць валізы, тэрмінова прадаюць маёмасць і эмігруюць. Бо ўсе лічаць, што выехаць пазней можа проста не атрымацца.

Паразмаўлялі з жыхарамі Берасця і Горадні: хтосьці збіраецца з'язджаць, а хтосьці спадзяецца на лепшае.

 


На беларускай чыгунцы яшчэ адзін супрацоўнік далучыўся да стачкі


Ад 15 снежня Раман Папок напісаў заяву ў якой пастанавіў, што больш ён на працу хадзіць не будзе.

— У мяне не было магчымасці цярпець усё гэта, — кажа мужчына.

Раман на БЧ займаў даволі важную пасаду — ён працуе ў Цэнтры ўпраўленні перавозкамі Беларускай чыгункі ў Менску. Калі прасцей, то ён кантралюе і кіруе ўсёй беларускай чыгункай і аператыўным парадку. Пад ягоным падпарадкаванні было 30 чалавек на змене.

На беларускай чыгунцы Раман працуе ўжо 16 рокаў.

— Чаму я далучыўся да стачкі? Не было іншага выйсця, апроч як паказаць усім іншым — аніхто не абароніць апроч нас саміх. Атрымліваецца, што ў нядзелю мы змагаемся з рэжымам, а ад панядзелка да пятніцы працуем на яго.

Ён мяркуе, што ўжо заўтра яго звольняць. Кажа, што зараз на беларускай чыгунцы адкрыта страйкуе толькі 2 чалавекі. Шмат хто гатовы, але баяцца сысці з цёплых месцаў, рызыкнуць.

 


Карпянкова падазраюць у выкраданні і збіцці Максіма Харошына


У Літве расследуецца першая крымінальная справа супраць беларускіх карнікаў. На сайце Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў апублікавалі звесткі па справе выкрадання і збіцця ўласніка крамы кветак Максіма Харошына.

У злачынстве прымаў удзел цяпер былы кіраўнік ГУБАЗіК Мікалай Карпянкоў. Яго падазраюць у парушэнні шэрагаў артыкулаў. У выпадку, калі суд дакажа ягоную віну, злачынцу абвесцяць у вышук Інтэрполу і могуць затрымаць у любой краіне свету.

 


Ляйсан не з'яўляецца новым тварам брэнду Conte

 

Кампанія Conte абвяргае звесткі пра тое, што новы твар іх брэнду — Ляйсан Уцяшава.

— Супраца з Ляйсан адбываецца ў межах дзейнае рэкламнае кампаніі з брэндам LYCRA®. Кампанія Conte&LYCRA® адбываецца другі рок, — адказалі нам ў афіцыйным канале Conte у сацыяльных сетках. І дадалі: — Ляйсан не з?яўляецца новым тварам брэнду Conte.

Мы таксама задалі пытанні: чаму не было падтрымання Вольгі Хіжынковай, якая сядзіць за кратамі і шмат рокаў з?яўляецца тварам кампаніі? Як рэагуе фірма на флэш-моб, які распачалі беларусы ў сетках? На гэтыя пытанні прыйшоў кароткі адказ:

— У мяне няма паўнамоцтваў адказваць на пытанні.

Нагадаем, Вольга Хіжынкова за кратамі з 8 лістапада. Пасля таго як у афіцыйных сацыяльных сетках брэнду Conte было апублікаванае фота Ляйсан Уцяшавай, у каментарах людзі пачалі масава пытацца пра тое, чаму кампанія не падтрымлівае Волю. І ўжо каторы дзень у сацсетках беларускі (а часам і беларусы) робяць фотаздымкі ў калготах Conte і са словамі падтрымання для Вольгі.


"Белсат", 15 сьнежня 2020 р.

 


Стваральнік "Карнікаў Беларусі" цудам выехаў з краіны


У пачатку снежня супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі адміністратара "Карнікаў Беларусі" — аднаго з тэлеграм-каналаў, дзе публікаваліся персанальныя дадзеныя карнікаў. Ім аказаўся 15-рочны жыхар Любані Іван Шашко.

Паколькі хлопец непаўналетні, яго не так проста прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, а тым больш змясціць за краты.

Цяпер Іван знаходзіцца за мяжой у сваякоў мамы.

 


У Менску бацька выклікаў міліцыю на дзяцей,
што павесілі бел-чырвона-белыя шторы


У сям'і менчанкі Вольгі жыве пяць чалавек. І толькі адзін з іх — яе бацька — падтрымлівае Лукашку. Такая сітуацыя склалася не ўчора, але нядаўна ўжо занадта накалілася. У нядзелю, 6 снежня, бацька жанчыны выклікаў міліцыю ва ўласную кватэру, каб супрацоўнікі паўплывалі на Вольгу і яна зняла шторы ў бел-чырвонай-белай гаме. Прозвішча сям'і не публікуецца з этычных меркаванняў, але Tut.by расказвае падрабязнасці.


Што адбылося ў нядзелю


Вольга жыве ў спальным раёне Менска. У кватэры — цэлая сям'я: яе бацька, яна сама, яе брат з жонкай і іх сынам.

У нядзелю, 6 снежня, пад вокнамі дома, дзе жыве Вольга, бегалі амапаўцы — затрымлівалі людзей. Такое ў гэтым раёне было ўпершыню.

— Бацька на гэта паглядзеў, паслухаў нашы размовы пра тое, што бегае міліцыя, ганяе людзей. Ён у нас за Лукашку, а нашы палітычныя погляды мы выказалі, павесіўшы шторку. Яго, напэўна, усё ў той дзень раз'юшыла канчаткова, — мяркуе Вольга. — Раптам бацька прыйшоў да нас і сказаў: "Я выклікаў міліцыю". Мы спачатку падумалі, што гэта жарт, але калі пачуўся званок у дзверы і за ёй былі двое міліцыянтаў у цывільным, мы былі ў шоку.

Супрацоўнікі спыталі, што здарылася. Бацька Вольгі, па яе словах, сказаў прама: "Вось, мая сям'я тут вывесіла сцягі". Хоць, падкрэслівае жанчына, гэта нельга назваць сцягамі: звычайныя белыя шторкі з намаляванымі ад рукі чырвонымі палосачкамі.

Міліцыянты сфатаграфавалі балкон Вольгі.

— Сказалі, што расцэньваюць гэта як адзіночны пікет. Але мы дамовіліся: здымаем шторы пры міліцыянтах і разыходзімся — кажа мянчанка. — Ніякай адказнасці да нас прымяняць не будуць, прынамсі, яны так сказалі. Да таго ж пасля таго, як мы знялі шторы, міліцыянты выдалілі фатаграфію балкона. Але хто ведае: можа, потым яны яе адновяць?

Па словах жанчыны, міліцыянты былі "добрыя хлопцы", размаўлялі нармальна, культурна. Нават разуліся, калі заходзілі ў кватэру.

— Мне здаецца, яны проста ўбачылі, што нас натоўп супраць аднаго, і пашкадавалі яго — смяецца суразмоўца. — Калі сыходзілі, нават сказалі нам: "Не крыўдзіце яго больш". Але мы ж і так не крыўдзім яго.


"Такога не чакалі: у нас нармальныя адносіны"


Вольга не хавае: канфліктныя сітуацыі ў сям'і ўзнікалі і раней.

— Натуральна, былі спрэчкі, маглі нават трошкі пасварыцца, але ўсё гэта было спакойна. Вядома, бацька заўсёды выступаў супраць нашых поглядаў, падымаў голас, казаў: "Куды вы ходзіце на мітынгі, сцягі гэтыя вывешваеце, вам гэта трэба?" — пералічвае жанчына. — Але такога, каб выклікаць міліцыю, ніколі не было.

Аднойчы бацька ўжо зрываў гэтыя шторы самастойна. Тады астатнія члены сям'і павесілі іх назад.

— Хоць такога мы ад яго не чакалі. У нас нармальныя адносіны, усе сямейныя святы праводзім разам: Новы рок, дні нараджэння. Яшчэ ў нас ёсць дача — мы туды ездзілі кожныя выхадныя разам. Згодная — спрэчкі былі, я гэта ўжо сказала. Але каб на родных дзяцей выклікаць міліцыю? — здзіўляецца жанчына. — Я б яшчэ магла зразумець, калі б ён на маю маці выклікаў: яны ў разводзе. Але каб на сына, дачку і роднага ўнука … Нам вельмі крыўдна. Не страх, не злосць, не нянавісць, а вось проста бярэ крыўда.

Па словах суразмоўніцы, у іх кватэры кожны вечар гучна ўключаныя дзяржканалы па тэлебачанні. І яна заўважыла: асабліва раздражняльным бацька становіцца пасля іх прагляду.

— Калі пачынаюць паказваць па дзяржканалах маршы, шэсці, як людзей затрымліваюць, яго гэта як быццам бударажыць. Раней такой агрэсіі не было, — лічыць Вольга. — Нават і да гэтых выбараў, мы заўсёды, усёй сям'ёй, супраць улады. Але да 9 жніўня такога паводзінаў мы не бачылі. Я з братам таксама магла і ліхтарыкамі памахаць, і з суседзямі на гарбату сустрэцца — бацька ўсё гэта ведаў. І нічога.

Вольга падкрэслівае, што пры гэтым ва ўсёй сям'і погляды супадаюць з сябрамі, суседзямі. А з бацькам — не.

— Можа, як раз гэта яго так бесіць? Мы ўжо тыдзень не кантактуем. Так і жывем — нібы вялікай сям'ёй, а на самай справе атрымліваецца, што ён проста "здаў" сваіх блізкіх.

Tut.by спрабаваў датэлефанавацца ў аддзел грамадскага пункта аховы правапарадку па месцы жыхарства гераіні, каб высветліць падрабязнасці гісторыі, аднак зрабіць гэта не ўдалося. Не атрымалася датэлефанавацца і ў Кастрычніцкі РУУС, да якога належыць раён чытачкі.

Атрымаць каментар у прэс-службе ГУУС з нагоды сітуацыі і даведацца статыстыку падобных выпадкаў па Менску таксама не ўдалося.


Ганна Пярова

 


Знайшлі па слядах на снезе


У Пухавіцкім раёне мужчына дротам замкнуў рэйкі. А потым па снезе пайшоў дахаты

Здарэнне адбылося ў ноч на 15 снежня каля пасёлка Мар'іна, паведамляе СК.

Затрыманы 34-рочны жыхар мястэчка — да яго дома ад рэек прывялі сляды на снезе.

Пухавіцкім РАСК распачата крымінальная справа па ч. 1 ст. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў злучэння).


"Наша Ніва", 15 сьнежня 2020 р.

 


За сцяг на балконе судзілі 87-рочную пенсіянерку Лізавету Бурсаву


Суддзя прапанаваў Лізевеце Якаўлеўне адказваць на пытанні, седзячы.

— Мои? узрост не перашкаджае мне стаяць. Я нарадзілася 2 жніўня 1933 року, — адказвае гордая жанчына.

Суд прызнаў сцяг на балконе Лізаветы Бурсавай масавым мерапрыемствам і пакараў яе штрафам — 405 рублёў.

87-рочная габрэйка — таксама фашыстка? Аб асобу Лізаветы Бурсавай, якую 15 снежня аштрафавалі за вывешаны на балконе БЧБ-сцяг, праўладная прапаганда спатыкаецца.


"Эўрарадыё", 15 сьнежня 2020 р.

 


Николаю Статкевичу предъявили новое обвинение!


Об этом сообщила на своей странице в Facebook его жена, Марина Адамович:

"Сення Мікалаю "перапрад’явілі" абвінавачванне. "Дабавілі" (у каторы раз?) ч.2 арт. 293. Нібыта ён з Ціханоўскім і Севярынцам рыхтавалі масавыя беспарадкі.Папярэдні артыкул не дазваляў трымаць у СІЗА больш за шэсць месяцаў.

Сёння — 198 дзён, як Мікалай Статкевіч за кратамі".


Telegram-канал "Баста", 15 сьнежня 2020 р.

 


Некаторых адправілі на Акрэсьціна


Большасьць затрыманых учора ў Менску пэнсіянэраў адпусьцілі, але некалькі адправілі ў турму на Акрэсьціна.

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядомыя прозьвішчы 106 затрыманых учора падчас разгону Маршу пэнсіянэраў. Валянтэры ініцыятывы "Сьпісы Акрэсьціна" сабралі 115 прозьвішчаў.

 


Салідарныя з пэнсіянэрамі


Учорашняе затрыманьне пэнсіянэраў на "Маршы мудрасьці" выклікала хвалю салідарнасьці. Шмат дзе ў Беларусі пэнсіянэрам прысьвяцілі вечаровыя і начныя акцыі: каля менскай опэры, у Цэнтральным раёне Менску, у менскім Зялёным Лузе і ў раёне старога менскага аэрапорту, жыхары Ваўкавыску перадаюць прывітаньне Сьвіслачы, у Дзяржынску, Клецку і Пружанах.

 


3 рока "хіміі" за камэнтары да відэа


Рабочага МАЗу асудзілі на 3 рока "хіміі" за абразу экс-кіраўніка МУС Караева ў камэнтары да відэа.

Юрыя Карніловіча прызналі вінаватым у публічнай абразе кіраўніка МУС. У судовым працэсе сам камэнтар даслоўна агучаны ня быў, бо зьмяшчаў ненарматыўную лексыку, але сэнс яго зводзіўся да наступнага: "Караеў спалохаецца хутчэй, чым скажа прэзыдэнту, што будзе выконваць Канстытуцыю".

 

Выпусьцілі палітвязьня Віктара Шаўру


Праваабарончы цэнтар "Вясна" паведамляе, што мужчына апынуўся на волі. Яго затрымалі ў Наваполацку 10 жніўня, абвінавацілі ў "масавых беспарадках". Прычыны вызваленьня не паведамляюць.

За кратамі застаюцца 155 чалавек, прызнаных палітвязьнямі, а таксама мноства людзей, якія адбываюць арышт у палітычна матываваных адміністрацыйных справах.

 


За "падрыхтоўку да беспарадкаў" і "абразу "прэзыдэнта"


"Калі вашае дзіця аддубасяць, я пагляджу". Жыхароў Наваградку судзяць за "падрыхтоўку да беспарадкаў" і "абразу "прэзыдэнта"

У Наваградку 15 сьнежня пачаўся суд над Уладзімерам Гарохам і Дзянісам Кірэшчанкам. Першы, паводле афіцыйнай вэрсіі, плянаваў падпальваць будынкі і машыны, а таксама абразіў прэзыдэнта, другі — рыхтаваў людзей да масавых беспарадкаў. Абодва падсудныя віны не прызналі.

 

Новыя санкцыі супраць атачэньня Лукашкі


Ужо заўтра маюць зацьвердзіць трэці пакет эўрапейскіх санкцыяў супраць атачэньня Лукашкі.

У пакеце — санкцыі супраць 29 асобаў і 7 кампаніяў, паведаміў эўрапейскі аглядальнік "Радыё Свабодная Эўропа"/"Радыё Свабода" Рыкард Юзьвяк.

А контрасанкцыі ўжо пачаліся! Рэалізавалі пагрозу Лукашкі Літве.

"Беларуская нафтавая кампанія" прыпыняе транзыт праз порт Клайпеды. Лукашка раней заявіў, што ў адказ на санкцыі балтыйскіх дзяржаваў Беларусь перастане карыстацца іхнымі партамі для вывазу экспартных грузаў — найперш нафтапрадуктаў і калійных угнаеньняў.

Беларускі бок вёў перамовы з маскалёўскімі партамі, але якія вынікі тых перамоваў, невядома.

 


Дазволілі таемна зьбіраць інфармацыю пра магчымых інтэрнэт-злачынцаў


Беларускім апэратыўнікам дазволілі таемна зьбіраць інфармацыю пра магчымых інтэрнэт-злачынцаў.

На думку ініцыятараў папраўкі, бяз гэтага надзвычай цяжка эфэктыўна процідзейнічаць злачынствам у інтэрнэце. Кажуць, усё будзе толькі з санкцыі пракурора. Праўда, беларусаў і раней маглі таемна праслухоўваць.

 


Пакаралі за "Нуль праміле"


У Наваполацку студэнтаў Полацкага ўнівэрсытэту пакаралі штрафамі за акцыю "Нуль праміле".

"Нуль праміле" — акцыя салідарнасьці зь лекарамі, якія апублікавалі праўдзівыя зьвесткі пра стан Рамана Бандарэнкі перад яго забойствам. Насуперак словам прапагандыстаў, аналізы засьведчылі, што загінулы Бандарэнка быў цалкам цьвярозы.

Усе студэнты не пагадзіліся з пратаколамі: зь іхных словаў, яны праводзілі ня масавую акцыю, а "антыалькагольны флэшмоб".

 


Не плаціць даўгі Лукашкі


Латушка крэдыторам: новы ўрад перагледзіць дамоўленасьці Лукашкі, аформленыя пасьля 5 лістапада.

— Новы ўрад Беларусі, які будзе прадстаўляць інтарэсы народу, а не рэжыму, ня будзе лічыць сябе абавязаным плаціць па даўгах, дадзеных Лукаш[ен]ке, у тым ліку на функцыянаваньне рэпрэсіўнага апарату. НАК прапануе ўсім крэдыторам праверыць мэтавае выкарыстаньне крэдытных рэсурсаў.

 


"А судзьдзі хто?"


Статыстыка "А судзьдзі хто?" на сайце 23-34.net: 312 судзьдзяў — гэта 2846 несправядлівых прысудаў.

У абноўленай статыстыцы "А судзьдзі хто?" на сайце 23-34.net сабрана 4368 гісторый асуджаных паводле артыкулу 23.34 КаАП "Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў". Усяго:

прааналізавана 2846 судовых працэсаў,
у іх фігуравалі імёны 312 судзьдзяў,
яны агулам прысудзілі 12 965 дзён арышту і 706 237 рублёў штрафаў. Статыстыка пра асобных судзьдзяў.

 


Студэнт адмовіўся ад удзелу ў юрыдычнай алімпіядзе,
бо арыштавалі сябра


Студэнт юрфаку БДУ Ўладзіслаў Гален кажа, што ня бачыць сэнсу ва ўдзеле ў спаборніцтвах па сваёй дысцыпліне і называе "сюрам" апошнія падзеі ў Беларусі, піша "Юрфак за правду".

 


Пад Менскам адвялі зямлю пад вілу для бізнэсоўца з Эміратаў,
блізкага да Лукашкі


Менаблвыканкам ухваліў вылучэньне ўчастку ў 1,3 гектара на беразе Менскага мора кампаніі "Эмірэйтс Блю Скай". Тут плянуюць збудаваць вілу для старшыні праўленьня кампаніі Мухамэда Алі аль-Абара, які сёлета сустракаўся з Лукашэнкам. Паводле крыніц Tut.by, участак перадалі ў арэнду на 99 рокаў, шторочная арэндная плата — 2 595 рублёў.


"Радыё Свабода", 15 сьнежня 2020 р.

 


Меў намер ударыць карніка


27-рочнага мастака з Віцебску Уладзіслава Макавецкага асудзілі сёння на 2 рока калоніі агульнага рэжыму.

Вырак агучылі 16 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску. Суддзя Сняжана Кіндзеева прызнала Макавецкага вінаватым у гвалце адносна працаўніка МУС (арт. 364 КК).

Паводле абвінавачання, Макавецкі замахнуўся гумовым дручком на міліцыянта і меў намер ударыць яго, хапаў яго за рукі і выказваў вусныя пагрозы. Інцыдэнт адбыўся 6 верасня падчас вулічнага маршу на вуліцы Праўды ў Віцебску.

Пракурор патрабаваў для Макавецкага тры гады пазбаўлення волі. Адвакатка прасіла апраўдаць падабароннага праз адсутнасць складу злачынства. У апошнім слове Макавецкі прасіў не караць яго строга.

 

Санкцыі супраць набліжаных да Лукашкі


Эўрапейскія амбасадары зацвердзілі трэці пакет санкцыяў супраць набліжаных да Лукашкі

Пра гэта напісаў журналіст радыё "Свабодная Эўропа" Рыкард Йозвяк.

У санкцыйны спіс увайшлі 29 чалавек і 7 кампаніяў. Імёны і назвы маюць апублікаваць заўтра.

 

Белага і чырвонага не апранаць!


Днямі адна знаёмая выхавальніца дзіцячага садка распавяла, як загадчыца выклікала ўсіх сваіх падначаленых і катэгарычна папрасіла пазбягаць пры ўпрыгожванні пакояў спалучэння белага і чырвонага колераў. "Божа мой! — падумаў я. — Бел-чырвона-белы калапс прыйшоў і да нашых дзетак!" З іншага боку, няма чаго здзіўляцца. Беларускае настаўніцтва ў масе сваёй — адная з самых кансерватыўных частак грамадства. Тут можна чакаць усяго. Як і наагул у краіне.

Праз адсутнасць грошай у школах і дзіцячых садках заўсёды практычна падыходзілі да ўпрыгожвання вокнаў. З белае паперы выразалі сняжынкі, снегавічкоў ды іншыя навагоднія фігуры, а потым ляпілі гэта ўсё на вокны скотчам. У сучасных умовах — справа няўдзячная ды небяспечная. Заўсёды знойдзецца які-небудзь школьны шалапут, які маркерам дамалюе чырвоную стужачку на нявіннай белай папяровай зорачцы! А настаўніку потым даказвай сваю недатычнасць на кіліме ў дырэктара.

Кветкавы марш жанчын у Менску. Акцыя адрозніваецца ад папярэдніх традыцыйных суботніх шэсцяў тым, што яе ўдзельніцы не ходзяць вялікай калонай, а размяркоўваюцца паміж ЦУМам і ГУМам невялікімі групамі.

Страшна падумаць! Падвох крыецца нават там, дзе яго не чакаеш. Напярэдадні самага ўлюбёнага свята галоўны персанаж дзіцячых ранішнікаў раптам ператварыўся ў апазіцыйнага персанажа, бо ўсе гэтыя Санта-Клаусы, Святыя Мікалаі ды Ледзяныя Дзяды традыцыйна бадзяліся ў бела-чырвоных строях! Сустракаюцца, вядома, і блакітна-белыя строі Калядных Дзядоў. Але ж дзе ты іх на ўсіх напасешся і калі паспееш змяніць ва ўсіх школах і садках? Тут завучам у выхаваўчае працы, напэўна, трэба "закасаць рукавы ды працаваць": хуценька пашыць новыя.

Ці яшчэ ёсць ідэя. Усе белыя элементы адзення Каляднага Дзеда можна пафарбаваць у зялёны колер. Адразу забіваюцца два зайцы: ліквідуецца шкоднае спалучэнне колераў, а сам Калядны Дзед ператвараецца ў сапраўднага патрыятычнага персанажа, які, можна сказаць, сваім прыкладам накіроўвае думкі дзетсадаўцаў і школьнікаў у патрэбным выхаваўчым кірунку.

Тут можна і далей папрацаваць над вобразам. Увесці сваё, беларускае ноў-хаў. Падаецца, новаўвядзенні маглі б ацаніць сусветныя "зоркі" авангарднага свету моды. Напрыклад, белую бараду таксама перафарбаваць… У чырвона-зялёны колер. Атрымаецца патрыятычна! Можна дадаць у вобраз дзіцячага ўлюбёнца спартовыя ноткі. Няхай адначасова прапагандуе і здаровы лад жыцця. Чаму б Ледзяному Дзеду не з’явіцца каля ялінкі на лыжах і з нумарам на спіне? Ці з клюшкаю замест посаха. Ледзяны Дзед гуляе ў самую папулярную беларускую спартовую гульню!

Ва ўсёй краіне кіпіць праца. Складваецца ўражанне, што ідзе сапраўдная барацьба з бела-чырвоным. Перафарбоўваюць лаўкі, загадваюць здымаць рулонавыя шторы ды фіранкі "варожых" колеравых спалучэнняў. Крый Божа павесіць на балконе бялізну гэтак, каб белая прасціна была побач з чырвонаю тышорткаю! "Злыя языкі" інтэрнэтаўскіх блогераў казалі, што ў Менску дайшлі рукі да фабрычнае трубы. Праўда, з трубою не ўсё так проста: стандарты патрабуюць прысутнасці непатрэбных бел-чырвона-белых колераў. А вось калі стандартаў няма, то палёт фантазіі можа рухацца ў розных кірунках. Як той казаў, назапашваем поп-корн і чакаем новых серыяў.


Алесь Дзянісаў

 

 

Смелы ўчынак!


Менчукі сталі ў ланцуг салідарнасці проста перад будынкам пракуратуры з бчб-сцягамі і плакатамі "Спыніце гвалт".

 


У Беларусі статус дзяржаўных служачых плануюць наблізіць да вайскоўцаў


Пра гэта сёння заявіла міністр сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Плануецца ўвесці кодэкс для чыноўнікаў, падобны да ўставу вайскоўцаў. Ён будзе рэгламентаваць паводзіць дзяржслужачых не толькі на працы, але і па-за ёй.

У новым законе будзе замацаваны цэлы комплекс дзяржаўнай службы, які складаецца з дзяржаўнай службы, службы ў вайсковых і ваенізаваных структурах.

Ірына Касцевіч мяркуе, што гэтыя змены дапамогуць павысіць давер да дзяржаўных органаў, сфармуюць культуру ўзаемадачыненняў чыноўнікаў, зменшыць карупцыю і павысіць прэстыж дзяржслужбы.

 


У Паставах за БЧБ-сцяг на двары затрымалі фермера Паўла Марозава


Ягоная жонка Сняжана Марозава ў гэты час была ў Глыбокім. Удома заставаўся муж з дзецьмі, 7 і 11 рокаў. Калі бацьку затрымлівалі і здымалі сцяг, адзінаццацігадовая дзяўчынка спрабавала зняць гэта на мабільны тэлефон.

Але міліцыянты запужалі яе і не далі здымаць, хоць яна знаходзілася ў сваім двары. Паўла Марозава забралі ў пастарунак, пакінуўшы дзяцей, якія былі вельмі спужаныя, адных. 

Жонцы паведамілі, што да суда яго будуць утрымліваць пад арыштам з той прычыны, што ён ужо некалькі разоў прыцягваўся да адказнасці па артыкулу 23.34 КоАП.

 

Разбілі шкло за белыя аркушы на шкле


У менскай кватэры разбілі шкло на гаўбцы. Меркавана, за белыя аркушы на шкле і бялізну "няправільных" колераў. 

Каля 4-ай раніцы жыхары кватэры прачнуліся праз дзіўны шум. Высветлілся, што нехта кінуў камень у вакно і адразу ж уцёк. 

Раней у гэтай жа кватэры адключалі электрычнасць нібы за нясплату.

 

 

Пастка для дыктатара "па схеме БЧБ"


Яшчэ некалькі месяцаў таму сімвалам змагання з дыктатураю быў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, потым на нейкі час да яго далучылася белая стужка. Каб прыцягнуць увагу "органаў", трэба было выйсці на вуліцу і ўзняць сцяг.

Цяпер, каб атрымаць 15 содняў ці штраф, дастаткова звычайнай каляднай бела-чырвонай гірлянды на акне. І гэта вельмі прыкрая сітуацыя… для дыктатара.


Чаму яны так дзейнічаюць?


Улады пачалі жорсткае змаганне з любымі публічнымі праявамі незадаволенасці грамадзянаў — паводле прынцыпу "чаго не відаць, таго і няма". Тут ёсць свая логіка — там, дзе не відаць таго, што нехта іншы ўжо супраціўляецца, табе пачаць супраціў цяжэй. Ты не адчуваеш, што ты не самотны, не адчуваеш прысутнасці аднадумцаў.

Адначасова, канечне, АМАПу дый простым лукашыстам маральна цяжка быць у раёнах, дзе ў вокнах аніводнага чырвона-зялёнага сцяга, затое на кожным другім-трэцім акне — бел-чырвона-белы. Яны пачуваюцца як на чужой, варожай тэрыторыі, яны — у меншасці, ім банальна страшна.

Разбураюцца міфы прапаганды. Бо адразу відаць, за каго народ — і супраць каго.

Таму ідзе татальная супрацьзаконная зачыстка публічнай прасторы (нават калі гэта вашае прыватнае акно) ад усёй бел-чырвона-белай сімволікі.


Сіла і слабасць беззаконня


Вядома, непрыемна, што дзяржаўныя структуры так ці інакш пакуль выконваюць незаконныя загады, каб дагадзіць аднаму чалавеку і купцы ягоных прыкарытнікаў. Сярод іншага гэта відавочнае беззаконне разбурае аўтарытэт самой беларускай дзяржаўнасці.

Сіла беззаконня ў тым, што няма правілаў гульні — вас могуць пакараць за што заўгодна, калі падазраюць нелаяльнасць. Аднак у гэтым жа і слабасць. "Ну вы ж самі ўсё разумееце?" — "Так, разумею. Але ж і вы таксама разумееце".

Беззаконне знішчае аўтарытэт таго, хто яго чыніць. І заклікае астатніх змагацца.

Акрамя таго, з пэўнага моманту татальнасць пераследу стала контрпрадуктыўнай. За сцягамі на вуліцах пад пераслед трапілі стужкі, кветкі, жаночыя сукенкі ў "нелаяльных колерах", малыя дойлідскія формы, сцягі на дамах, сцягі на вокнах. Нарэшце – проста любыя "рэчы па схеме БЧБ" на балконах.

Гэтак улады ўласнымі рукамі зрабілі сімвалам пратэсту амаль любую рэч "варожых" колераў. Ад майткоў да зефіркі.


Калі краіна загадае быць змагаром…


Леташні снегавік з чырвоным шалікам рок таму нават не падазраваў, паводле якой "схемы" ён зроблены. Сёлетні снегавік нічым не адрозніваецца, але ўся вуліца цудоўна ведае, за што і супраць чаго ён змагаецца.

"Яны хацелі нас пахаваць, не ведаючы, што мы — насенне", — кажа адна песня. Літаральна так і атрымалася ў выніку змагання з бел-чырвона-белай сімволікай. І такіх сімвалаў вакол аказалася значна больш, чым было, калі ворагам былі толькі сцягі ў руках пратэстоўцаў.

Літаральна ўсё можа быць гэтым сімвалам. Цяпер, аказваецца, пратэстуе нават самая звычайная калядная гірлянда ў маім ліфце. Пра гэта ніхто гадамі не здагадваўся, затое цяпер увесь пад’езд усведамляе, што яна значыць.

У такім змаганні з ветрам масавага супраціву, які перарастае ў буру, немагчыма перамагчы. Цяпер кожны ў любым спалучэнні белага і чырвонага можа бачыць сімвал пратэсту — ад расфарбоўкі бетонамяшалак да кіпернай стужкі.

Дыктатура сама надае новае значэнне рэчам, якія раней пратэставага значэння не мелі.

Асабліва характэрна, што гэта здарылася якраз напярэдадні таго сезону, у які пануюць белая стыхія і барадаты мужчына ў чырвоным футры.


Аляксандр Гелагаеў


"Белсат", 16 сьнежня 2020 р.

 


Агульнанацыянальны страйк папоўнілася новымі героямі


Страйкуюць найлепшыя працаўнікі беларускіх прадпрыемстваў.

Учора ў шэрагі Агульнанацыянальнага страйку ўступілі яшчэ чацвёра адважных работнікаў, піша Telegram-канал "Рабкор".

Страйкам ААТ "Беларуськалія" папоўніўся двума героямі: ГРАЗ ПГУ-12 Бярозаўскага рудніка Андрэй Арлоў і працаўнік ВГВА Аляксандр Ігаравіч.

Да страйку ААТ "Нафтан", завод "Палімір", далучыўся апаратчык піролізу Аляксандр Даміно.

А да страйку БЧ далучыўся Раман Папоў, галоўны дыспетчар кіравання перавозкамі!

Вітаем герояў!

 


Да стачкі далучыліся


Да стачкі далучыўся старэйшы вальцоўшчык 7-га разраду ААТ БМЗ Мікалай Кізееў.

Стаж працы на прадпрыемстве 20 рокаў.

Стачкам ААТ "Беларуськалія" папоўніўся сёньня яшчэ двума героямі: Аляксей Макарэвіч ды Сяргей Дзьмухайла.

 


У Баранавічах усіх на ўездзе сёння вітаў бел-чырвона-белы рыцар


Як паведамляе Telegram-канал "Выбары бачыш?", усіх на ўездзе ў Баранавічы сёння вітаў рыцар з бел-чырвона-белым сцягам.

Надзвычайны перфоманс ад жыхароў места.

 


Беларусы ўнеслі кампанію Conte ў чорны спіс


Уладальнік кампаніі сябруе з Прусаком.

Экс-прэс-сакратарка берасцейскага "Дынама" Вольга Хіжынкова прадаўжае адбываць на Акрэсціна адміністрацыйны арышт. Меркавалася, што на волю "Міс Беларусі-2008" выйдзе ў пятніцу 11 снежня, аднак выявілася, што ў засценку яна прабудзе мінімум да 20 снежня.

Да таго, як актыўна ўключыцца ў бурнае паслявыбарчае жыццё, Хіжынкова блізу дзесяць рокаў была тварам брэнда адзення Conte. Мадэль па-ранейшаму ўпрыгожвае ўпакоўку лінейкі калготак Conte Elegant, хоць ужо не мае на руках кантракту з кампаніяй. Апошні раз Вольга падтрымлівала прасоўванне брэнда ў 2018-м у рамках вясновай актыўнасці кампаніі.

Цікава, што ў першыя дні пасля арышту "Белпошта" прадавала калготкі з выявай мадэлі, дзе заклейвала твар цэннікам. Супадзенне?

Мірыцца з арыштам Хіжынковай не сталі звычайныя беларускі. Пасля чарговага падаўжэння арышту дзяўчаты запусцілі флэшмоб салідарнасці з хештэгам #ЯМыХіжынкова. Беларускі фатаграфуюць ногі ў калготках, размяшчаючы побач упакоўку Conte з выявай Вольгі.

Кампанія, чыім тварам доўгі час з'яўлялася Хіжынкова, ніяк не каментуе яе арышт. Фармальна прычапіцца няма да чаго: кантрактныя ўгоды вытворцы калготак і мадэлі скончыліся, бакі больш нічога не звязвае. Аднак пры гэтым Вольга прадаўжае трывала асацыявацца з прадукцыяй брэнда, яе фота па-ранейшаму на ўпакоўцы. Сайт Marketing.by звязваўся з аддзелам маркетынгу Conte, каб спытаць пра сваё стаўленне да той сітуацыі, у якой апынулася Хіжынкова. Аднак аддзел што-небудзь каментаваць адмовіўся, паведаміўшы, што выказвацца на гэтую тэму можа толькі кіраўніцтва.

Кампанію Conte ў 1997 роке заснаваў гарадзенскі прадпрымальнік Валянцін Байко, які заняўся вытворчасцю на той час дэфіцытных калготак.

У 2019-м Лукашка падчас "Вялікай размовы" згадаў Байко разам з уладальнікам "Санта Брэмара" Аляксандрам Машэнскім.

— Хай яны не алігархі, не супер багатыя, але маюць дастатак. Чаму іх ведаю? Калі трэба на спорт ці яшчэ на штосьці, кажу, папрасіце ў іх. Яны ніколі не адмаўляюць і дапамагаюць і спартоўцам, і хворым, і жабракам. Скаргаў не было. Сігнал бы прагучаў. Я не ведаю, што ім трэба, для таго, каб заўтра свабодна вырабляць тавар і прадаваць, — распавёў узурпатар.

Падчас вераснёўскага візіту Лукашкі ў Гародню, які адбыўся пасля выбараў, бізнэсовец знаходзіўся ў ягонай свіце.

Пасля выбараў Conte трапіла ў чорны спіс мабільнага прыкладання "Крама". Сэрвіс створаны для таго, каб пакупнік проста ў краме мог вызначыць, ці звязаная кампанія-вытворца тавару з Лукашкаю або з фірмамі, якія пераследуюць супрацоўнікаў праз удзелы ў пратэстах. "Крама" паведамляе, што СТАА "Контэ Спа" кіруе ці валодае чыноўнік (парламентарый).


"Хартыя'97%", 16 сьнежня 2020 р.

 


Кожны дзень адстойваем сваё права


"Кожны дзень разам з суседзямі мы адстойваем сваё права на весялосьць, дапамагаем адзін аднаму і падтрымліваем сваіх, — пішуць з Новай Баравой, што пад Менскам. — Свае — гэта жыхары Беларусі ў Горадні і Віцебску, у Берасьці і Магілёве. Ва ўсіх местах Беларусі суседзі падтрымліваюць перамены, дамагаюцца вызваленьня палітвязьняў і, вядома, новых выбараў".

 


Цяпер усё памянялася

 

Раней Лукашка намякаў, што не выключае свайго сыходу, што новая Канстытуцыя для наступнага прэзыдэнта, піша Валер Карбалевіч. Цяпер усё памянялася: Лукашка прыйшоў да высновы, што пратэсты задушыў, узяў сытуацыю ў краіне пад кантроль.

 


7 гадзін у халодным ангары


Затрыманая ўдзельніца маршу пэнсіянэраў расказала, як карнікі зь ёю абыходзіліся.

14 сьнежня на плошчы Незалежнасьці Менску звыш ста пажылых жанчын і мужчын карнікі ў чорным узялі ў кола і крычалі: "З атачэньня нікога не выпускаць!"

— Ці было мне страшна? Мне 83 рока, у мяне рак лёгкіх, стан здароўя ў мяне цяжкі, я памру і бязь іх. Але тое, што яны мне дапамагаюць такім чынам, гэта будзе пляма на іх.

Большасьць з нас былі жанчыны рознага пэнсійнага ўзросту, усяго чалавек сто. Мы не маглі ўявіць, што яны спалохаюцца ста бабак, якія сьпяваюць "Елачку", і былі ўпэўненыя, што да такой ступені наша беззаконьне не апусьціцца, — апавядае жанчына. — Пад’ехаў "чорнымі хмарамі" АМАП. Уздоўж дарогі яны выставілі аўтобусы ў шэраг. Нас узялі ў кола, мы вырашылі трымацца разам, сталі ў счэпку і думалі, што нікога не дамо выхапіць. Але яны не хапалі, а адціскалі нас да аўтобусаў. У гэты час адна жанчына ўпала, у яе пачалася гістэрыка. Мы прасілі іх: "Майце сумленьне, выпусьціце яе". Яе выпусьцілі, у астатніх ніякай магчымасьці выйсьці з атачэньня не было. Наадварот, калі яны нас акружалі, мы чулі, як яны перагаворваліся паміж сабой і крычалі: "Нікога не выпускаць".

25 чалавек, сярод якіх яна аказалася самай старэйшай, даставілі ў РУУС Ленінскага раёну Менску.

— Нас высадзілі ў нейкі халодны ангар ці гараж. Там быў стол і адно крэсла, на якім мы сядзелі па чарзе. Сярод нас было толькі двое мужчын, астатнія жанчыны. У прыбіральню нас вадзілі ў сам РУУС пад канвоем.

Сумкі адабралі, зь іх усё вытрасьлі і перапісалі. Выхад з ангара ахоўвалі двое міліцыянтаў, хоць ніхто з нас уцякаць не зьбіраўся. Наогул, ніхто не скардзіўся і не ныў. Мы, вядома, стаміліся, зьмерзлі, грэліся ля адзінай батарэі па чарзе, хто мог — хадзілі, астатнія абапіраліся аб сьцены, — успамінае жанчына.

У аднаго мужчыны застаўся "няўлічаны" тэлефон, і яна змагла паведаміць унуку пра сваё затрыманьне. У халодным ангары Натальля Дзьмітрыеўна знаходзілася з 15 да 22 гадзін.

За ўвесь гэты час, кажа яна, ніхто з супрацоўнікаў РУУС не пацікавіўся самаадчуваннем затрыманых, не прапанаваў вады ці ежы. Затое ўсіх па адным вадзілі ў РУУС, каб сфатаграфаваць. Пратаколы падпісаць прынесьлі проста ў ангар.

— Яны прынесьлі і крэслы... для сябе. Усе міліцыянты былі маладымі. Але ня ўсіх можна назваць зьвярамі. Мы размаўлялі з нашымі ахоўнікамі. Яны прызналіся, што супраць таго, што з намі робяць. Але казалі, што ўсё ж такі мы парушылі закон і за гэта прадугледжана пакараньне, — расказвае жанчына.

 


"Нашто прыціскаць шыю нагой, калі затрыманы не супраціўляецца?"


— У машыне паставілі на калені, рукі сьцягнулі плястмасавымі сьцяжкамі, а галаву загадалі трымаць уніз, — расказвае пра затрыманьне 3 сьнежня Сяргей Тышкавец, 32-рочны трэнэр каратэ з Магілёва. — Грудзіна ўпіралася ў сядзеньне, а адзін зь сілавікоў прыціснуў шыю каленам. У такой пазыцыі прывезьлі ва ўпраўленьне барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй. Выгружалі мяне, нахіліўшы галаву ўніз.

 


Жыхара Гомля з анкалёгіяй пакаралі рокам турмы за абразу Лукашкі


Суд Хойніцкага раёну 16 сьнежня прысудзіў 1 рок у калёніі агульнага рэжыму інваліду 2-й групы ў сувязі з анкалягічным захворваньнем Аляксею Раманаву за "абразу прэзыдэнта" (артыкул 368 Крымінальнага кодэксу).

Вёў працэс судзьдзя Андрэй Кардаш.

Прысуд яшчэ не набыў сілу і можа быць абскарджаны. Аляксея Раманава ўзялі пад варту ў залі суду.

Ён актыўна ўдзельнічаў у агітацыйных пікетах штабу Сьвятланы Ціханоўскай як валянтэр. На пікеце ў Хойніках 28 ліпеня мужчына нэгатыўна выказаўся пра Лукашку. Супраць Раманава распачалі крымінальную справу.

У крымінальнай справе зазначана, што Аляксей Раманаў, "маючы намер публічна абразіць прэзыдэнта, наўмысна прамовіў словы і фразы ў непрыстойнай форме, якія, згодна з экспэртызай, зьмяшчаюць нэгатыўную ацэнку прэзыдэнта Аляксандра Лукашх[эн]кі".

Аляксей прызнаў сябе вінаватым у тым, што абразіў чалавека Лукашку, але не прэзыдэнта.

— Прэзыдэнта я не абражаў. Бо я не лічу Лукаш[эн]ку прэзыдэнтам, ён нелегітымны, — патлумачыў актывіст.

Паседжаньне на патрабаваньне пракурора Андрэя Судома праходзіла ў закрытым рэжыме. Пракурор запатрабаваў пакараць Аляксея калёніяй на адзін рок. Адвакатка Рагнеда Тагай выказалася, што яе падабароннага варта пакараць штрафам.

 


Сям’і заснавальнікаў брэнду адзеньня Honar пагражаюць
статусам "сацыяльна небясьпечнай"


Пракуратура Цэнтральнага раёну Менску даслала гімназіі №23 прадпісаньне правесьці сацыяльнае расьсьледаваньне ў дачыненьні сям’і Доўнараў.

Сям’ю могуць паставіць на ўлік, бо дачка-другаклясьніца нібыта знаходзіцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы. Ніякіх уцямных прычын і дакумэнтаў бацькам не паказалі. Нягледзячы на шматлікія праверкі і рады прафіляктыкі, справа яшчэ не завершаная.

Мы пагаварылі з Паўлам Доўнарам.

Павал Доўнар і Карына Адзесенка — заснавальнікі і дызайнэры адзеньня Honar. У сям’і гадуецца 8-рочная дачка, якая вучыцца ў беларускамоўнай гімназіі №23.

Паўтара месяца таму Паўлу Доўнару патэлефанавалі са схаванага нумару. Жанчына, якая тэлефанавала, назвалася ўчастковым інспэктарам Цэнтральнага РУУС Надзеяй Івановай. Прозьвішча падалося Паўлу дзіўным.
— Калі я запытаўся, а як па бацьку, жанчына вытрымала паўзу і сказала, што Іванаўна. Яна запрасіла мяне на размову. Я запытаўся, зь якой нагоды, можа, штосьці расьсьледуюць. Нічога зьвязнага і канкрэтнага не адказала. Я папрасіў даслаць позву. Яна запэўнівала: нібыта слалі, мабыць, позва не дайшла. Але я настойваў на позьве, і яна раздражнёна завершыла размову словам "Хорошо".

Потым да сям’і Доўнараў прыйшлі прадстаўнікі школы, да тэрыторыі якой яны адносяцца паводле месца жыхарства, хоць дачка вучыцца ў іншай установе — 23-й беларускамоўнай гімназіі на плошчы Якуба Коласа. Доўнары зьдзівіліся і спыталі, якое дачыненьне яны маюць да той школы.

— Ніякіх дакумэнтаў нам не паказалі. Калі я запытаўся, у чым нас вінавацяць, у чым праблема, мне адказалі, што могуць надаць сям’і статус "сацыяльна небясьпечнага становішча" (СНС) — пракуратура Цэнтральнага раёну выдала прадпісаньне правесьці сацыяльнае расьсьледаваньне.

Я ўважліва прачытаў пастанову Савету Міністраў № 22. Нават калі нам хацелі "прышыць" нейкія палітычныя погляды, там такога няма. Сям’ю могуць паставіць на ўлік, калі там гвалт, дзіця не даглядаюць, ня кормяць. То бок за палітычныя погляды ну ніяк ня могуць прыпісаць СНС.

Нам паведамілі, што нібыта ёсьць нейкі фатаздымак нашага ўдзелу ў акцыі. Але нічога не паказалі, нават не сказалі, у якіх сетках той фатаздымак. Але гэта можа быць і фаташоп. На маю думку, калі ёсьць здымак, яго павінен ацаніць экспэрт, — разважае Павал Доўнар.

 

 

Вас пасадзілі? Гэта ваша праца, плаціце ў пэнсійны фонд


"Да працуючых будуць адносіцца і асобы, якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўных прафілякторыях, месцах пазбаўленьня волі, калі яны выконваюць аплачваную працу", — такую папраўку прынялі ў "палатцы прадстаўнікоў".


"Радыё Свабода", 16 сьнежня 2020 р.

 


Основы судопроизводства РБ


Если ты кандидат от оппозиции — дело будет
Если незаконно удерживаешь власть — не будет
Если ты выявил фальсификации на выборах — дело против тебя будет
Если фальсифицировал — не будет
Если рисуешь граффити — дело будет
Если тебя похитили и забили до смерти в рувд — не будет
Если ты врач, который написал, что в крови убитого не было алкоголя — дело будет
Если подтасовывал документы и врал, что забитый до смерти был пьян (что по мнению нелюдей оправдывает убийство) — дела не будет
Если ты пишешь, что убийцы — зверьё — дело будет (у нас очень ранимое зверьё)
Если тебя застрелили в упор на мирной акции протеста — дела не будет
Если ты вывел на асфальте, что "Не забудешь и не простишь!" — дело будет. И не одно!
Если ты надзиратель и насилуешь задержанных — дела не будет
Если у тебя флаг в окне — дело будет
Если твою машину специально подрезал автозак, а тебя избили гаишники — дела не будет
Если ты журналист, который рассказал об этом — дело будет. Дело вообще всегда будет, если ты журналист, или фотограф
А вот если ты бездарный пропагандист — не будет
Если ты Мисс Беларусь, которая против диктатора — дело будет
Если ты Мисс Беларусь, которая за диктатора — дела не будет
Если ты шахтёр, который бастует — дело будет
Если омоновец, который пытает шахтёра в автозаке — не будет

В общем, если не запутались — вы готовы работать судьей в Беларуси, пишет писатель Саша Филипенко.


Telegram-канал "Баста", 16 сьнежня 2020 р.

 

Распазнаы аўтар бруднай прапагандысцкай суполкі "Жёлтые СЛИВЫ"


Аўтар бруднай прапагандысцкай суполкі "Жёлтые СЛИВЫ" выдаў сябе. Канал @motolkohelp заўважыў у посце пра польскага дыпламата Вітальда Юраша ёсць скрыншот з Facebook, па якім бачна, хто залагінены на старонцы. Гэта Аляксандр Бянько, супрацоўнік выдавецкага дома "Беларусь Сегодня".

"Жёлтые СЛИВЫ" льюць бруд на Святлану Ціханоўскую і іншых праціўнікаў Лукашкі. Яны не абыходзяць увагай і "Эўрарадыё" — там нас называюць "Радио-за-Евро (Польша)". Нам гэтая бяззубая спроба хаця б неяк нас укалоць так спадабалася, што 17 снежня мы згуляем пад гэтай назвай карпаратыўную "Мазгабойню").


"Эўрарадыё", 16 сьнежня 2020 р.

 

 

У школах Гомельскага раёна дзецям пачалі распавядаць
пра калабарацыяністаў і іх сімволіку. Згадваюць і бел-чырвона-белы сцяг


У снежні ў школах Гомельскага раёна педагогі павінны правесці ўзмоцненую інфармацыйную працу з дзецьмі і распавесці ім пра калабарацыяністаў падчас вайны — такую задачу паставілі мясцовыя чыноўнікі. Ліст з такім пасылам даслалі ў рэдакцыю Ребенок.by чытачы. У школах інфармацыю пацвярджаюць.

Чытачы даслалі фота ліста за подпісам намесніка старшыні Гомельскага райвыканкама. Адрасат — мясцовы аддзел адукацыі. У дакуменце гаворыцца пра тое, што школам неабходна на працягу снежня 2020 року арганізаваць тэматычныя класныя гадзіны па тэматыцы "калабарацыяністы і іх сімвалы ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пакаленняў". Гэта робіцца ў мэтах "развіцця ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму, гонару за гераічнае мінулае і недапушчальнасці гераізацыі фашызму (выкарыстанне БЧБ сімволікі ў часы Вялікай Айчыннай вайны)".

Да асвятлення тэмы выканаўцы павінны падысці сур'ёзна — прыцягнуць выкладчыкаў гісторыі і работнікаў музеяў. І, вядома ж, даць справаздачу аб праведзенай працы ў тэрмін да 29.12.2020.

У школах раёна выконваюць даручэнне. Журналісты патэлефанавалі ў некалькі ўстаноў адукацыі, і ўсюды адказалі: ліст з райвыканкама бачылі, перадалі даручэнне класным кіраўнікам, працуюць па ім.

— У сувязі з рэкамендацыямі да 24 снежня праводзім па гэтай тэматыцы інфармацыйныя і класныя гадзіны, — паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Яромінскай СШ Алена Жыліцкая. — У нас у штаце малады спецыяліст, музейны работнік. У двух класах — 4 "А" і 8 "Б" — была праведзена праца з паказам відэаролікаў у актавай зале.

Дзецям распавядалі аб калябаранцкім руху і аб тым, як да іх змянялася стаўленне не толькі суседзяў, але і родных, кажа суразмоўца.

— Сімволіку закраналі ў дадзеным кантэксце?

— Закраналі. Паказвалі, хто і пад якімі сімваламі выходзіў, праходзіў па дамах, здаваў, здраджваў. БЧБ-сцягі фігуравалі. Гэта не таямніца. Нашы дзеці ведаюць. Мы ўдзельнічалі ў анлайн-анкетаванні па тэме Вялікай Айчыннай вайны, якое праводзіла вобласць. На адно з пытанняў аб сімволіцы "Да каго адносіцца сцяг", дзеці выразна адказалі: "Гэта калабаранты".

У Церашкоўскай СШ таксама паведамілі, што перадалі даручэнне класным кіраўнікам. Спыталі ў адміністрацыі, што менавіта педагогі павінны распавядаць вучням:

— Думаю, даводзяць дзяржаўную ідэалогію. Мы павінны выхоўваць у дзецях самае добрае, — адказалі ў школе.

У аддзеле адукацыі Гомельскага райвыканкама журналістам пацвердзілі, што рэкамендавалі запрашаць на класныя гадзіны па гэтай тэматыцы спецыялістаў-гісторыкаў і музейных супрацоўнікаў.

— Дзеці цяпер менш у музеі ходзяць. Прыцягненне спецыялістаў на грамадзянска-патрыятычныя класныя гадзіны — гэта нармальная практыка, — патлумачыла начальніца аддзела Алена Кавалёва.

Цікавімся, ці была агучаная тэма запланаваная першапачаткова ці нешта вырашылі памяняць:

— Ніхто нічога не мяняў. Раздзел грамадзянска-патрыятычнага выхавання ідзе планава ў выхаваўчай працы.

— І тэма калабарацыяністаў у тым ліку?

— Я зараз кажу аб грамадзянска-патрыятычным выхаванні. Калі вас цікавіць тэма канкрэтнай класнай гадзіны, то ў кожнай установе адукацыі існуе свой план працы. Была канкрэтна гэтая тэма ці яна па-іншаму гучала… але тэма сімволікі заўсёды была ў планах і не толькі сёлета. А ўжо фармулёўка… Напэўна, сам змест важны, а не назва.

У аддзеле ідэалогіі Гомельскага райвыканкама паведамілі, што справаздачы аб праведзенай інфармацыйнай працы пакуль што не атрымлівалі:

— Школы не даюць справаздачу нашаму аддзелу. Мы ліст не складалі. Справаздачы ніякія не атрымлівалі, а тое, што школы павінны былі са старшакласнікамі правесці [інфармацыйную працу], напэўна, яшчэ праводзяць.

Тэма калабарацыянісцкага руху сёння абмяркоўваецца не толькі ў Гомельскай вобласці.

Нагадаем, улады неаднаразова праводзілі паралель паміж пратэстоўцамі-беларусамі і нацыяналістамі ў часы вайны. БЧБ-сцяг прыхільнікі Лукашкі называюць "калабарацыянісцкім", нягледзячы на тое, што ў свой час узурпатар прымаў пад ім прысягу. Зараз Лукашка мае намер прыбраць гэтую сімволіку з грамадства: "Зробім гэта прыгожа і перш за ўсё тлумачачы, забіваючы ў галаву людзям, што гэтага нельга рабіць".


"Наша Ніва", 16 сьнежня 2020 р.

 

 

Як людзі з інваліднасцю перахітрылі карнікаў


Лукашысты чакалі пачатку акцыі людзей з інваліднасьцю ў адным месцы, а яна адбылася ў іншым.

17 сьнежня ў Менску прайшла акцыя людзей з інваліднасьцю. Як вынікае з інфармацыі ў sib_chat, яе пачатак анансаваўся на плляцы Калініна. На месца прыбылі міліцыянты на некалькіх аўтамабілях. Аднак пратэстуючых яны не дачакаліся, былі "затрыманыя" толькі адмыслова пакінутыя цацкі з плякатамі "Не забудземся!", "Не даруем!" на лаўцы.

А сама акцыя прайшла ў іншых месцах — на плляцы Незалежнасці ды каля ГУМу. У выніку пратэстуючых не затрымалі.

Вулічныя акцыі людзей з інваліднасьцю праходзяць у Менску з сярэдзіны восені. Некалькі апошніх акцый былі сарваныя карнікамі ўжо ў самым пачатку, таму пратэстоўцы й пайшлі на хітрасць.


"Хартыя'97%", 17 сьнежня 2020 р.

 

 

Адміністратара гомельскай рэгіянальнай супольнасці
абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў


Гамельчуку выставілі абвінавачванні паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Пра гэта піша прэс-служба Следчага камітэта.

Паводле версіі следства, 28-рочны жыхар Гомельскага раёну вырабіў два "кактэйлі Молатава", перавёз іх у цэнтр Гомля і схаваў у адным з двароў. 10 жніўня ён прыехаў у раён правядзення мітынгаў, дзе пазнаёміўся з 25-рочным жыхаром Добрушу і 16-рочным гамельчуком. Мужчына перадаў ім "кактэйлі Молатава" для таго, каб яны падпалілі сцяну якога-небудзь будынку, а затым стаў пераконваць іх падпаліць месцкі аўтобус ці аўтазак.

 


Да страйку далучыўся


Яшчэ адзін стачковец з "Беларуськалію" — Шамякін Антон Уладзіміравіч, электраслесар:

— Няма больш сіл трываць прававое бязладдзе ў нашай краіне. Не хачу, каб мае дзеці жылі ў страху. У мяне адно пытанне да тых, хто яшчэ сумняваецца: як вы будзеце глядзець у вочы сваім дзецям?

 

 

Ператрус у бабруйскіх актывістаў


У Бабруйску ў дадзены момант праходзіць ператрус у мясцовага актывіста Эдуарда Грынявецкага.

Яго і бабруйскага блогера Уладзіміра Усера абвінавачваюць у пагрозах супрацоўнікам міліцыі. Інцыдэнт нібыта адбыўся яшчэ ў чэрвені падчас судоў над затрыманымі на акцыі салідарнасці пасля арышту Віктара Бабарыкі.

Сёння цягам дня крымінальны вышук прыязджаў да некалькіх бабруйчан, якія таксама тады прысутнічалі на судах, і апытваў іх пра Грынявецкага і Усера.


"Белсат", 17 сьнежня 2020р.

 


Менчука пакаралі рокам хатняй хіміі за ўдар па машыне ДАІ,
які пакінуў драпіну на бампэры


Суд Цэнтральнага раёну Менску асудзіў мужчыну за "хуліганства", якім прызналі ўдар нагой па бампэры аўтамабіля ДАІ. Яго пакаралі рокам так званай хатняй хіміі.

Здарэньне, пасьля якога 46-рочны мантажнік Павал Янкоўскі стаў фігурантам крымінальнай справы, адбылося на нядзельным маршы "Народная інаўгурацыя".

Матэрыяльную шкоду ацанілі ў 14 рублёў 82 капейкі. Суддзя Юлія Густыр, вядомая шэрагам палітычных прысудаў, прызнала менчука вінаватым і пакарала яго годам абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу, так званай "хатняй хіміяй", піша Праваабарончы цэнтар "Вясна".

Паўтара месяцы да суду 17 сьнежня Янкоўскі правёў пад вартай. Пасьля прысуду яго вызвалілі.

Дзяржаўнае абвінавачаньне па справе падтрымліваў памочнік пракурора Цэнтральнага раёна сталіцы Арцём Цвяткоў. Сьведкамі выступілі супрацоўнік ГУУС Менгарвыканкаму пад зьмененым для суду імем, а таксама супрацоўнікі управы ДАІ Менгарвыканкаму Аляксандар Здановіч і Сяргей Мархаток.

Суд абвінаваціў Янкоўскага ў тым, што 27 верасьня ён на перакрыжаваньні вуліц Багдановіча і Машэрава ў Менску нагой ударыў па бампэры аўтамабілся ДАІ, чым "зьдзейсьніў злоснае хуліганства", паводле артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу. Абвіначаваньне па артыкуле 364 "гвалт альбо пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі" падчас сьледзтва з мужчыны зьнялі.

Павал распавёў, што ў гэты час яго пасьпелі асудзіць і па адміністрацыйным артыкуле за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". У судзе, без уліку таго, што ён быў пад вартай, Янкоўскаму прызначылі штраф 810 рублёў.

Супрацоўнікі ДАІ, якія блякавалі дарогу на скрыжаваньні ў той дзень, заявілі, што ўбачылі на бампэры драпіну пасьля ўдару мужчыны, асобу якога потым ўстанавілі апэратыўнікі.

На судзе Янкоўскі прызнаў віну. Ён сказаў, што зрабіў гэта "на эмацыйнай глебе, у чым шчыра раскайвацца".

 


Гарадзенскую пэнсіянэрку, якая ўкусіла амапаўку,
пакаралі 2 рокамі "хатняй хіміі". За тое, што яе пабілі, справы няма


У судзе Ленінскага раёна Горадні вынесьлі прысуд Марыне Палікарпавай — 2 рока хатняй "хіміі". Зь яе спагналі і грошы за "маральную шкоду" супрацоўніцам АМАПу.

Жанчыну абвінавацілі па арт. 364 Крымінальнага кодэксу за гвалт у дачыненьні да супрацоўніц АМАПу. 17 сьнежня адбылося чацьвёртае пасяджэньне па справе, ужо з вынясеньнем прысуду, піша Праваабарончы цэнтар "Вясна". У заключным пасяджэньні дапыталі судмедэкспэрта, дасьледавалі адміністрацыйную справу і праглядзелі відэаматэрыялы.

Справу разглядаў судзьдзя Руслан Гурын. Абвінавачаньне прадстаўляў пракурор Мікіта Мысьлівец. Пацярпелымі сьледзтва прызнала Дар’ю Бандарчук і Марыю Мазуркевіч з АМАПу.

Мысьлівец запытаў для Марыны Палікарпавай 2,5 рока абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову. Дзяржабвінаваўца таксама прасіў спагнаць з жанчыны суму маральнай шкоды і выдаткі на правядзеньне судмедэкспэртызы — 440 рублёў 40 капеек.

Адвакатка Палікарпавай Кацярына Грыцкевіч заявіла, што доказамі папярэдняга і судовага сьледзтваў віна Палікарпавай не даказаная, а яе затрыманьне 9 жніўня незаконнае.

У апошнім слове Марына Палікарпава сказала:

— Часткова прызнаю сваю віну, я эмацыйна абараняла сябе і сваё жыцьцё. Канфлікт паўстаў праз тое, што Бандарчук і Мазуркевіч абразілі мяне ў грубай і нецэнзурнай форме. Прашу суд улічыць усе абставіны: хадайніцтвы і мой 35-рочны досьвед працы.

Судзьдзя Руслан Гурын прызначыў Марыі Палікарпавай пакараньне ў выглядзе 2 рокаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову — так званай хатняй "хіміі". А таксама пастанавіў спагнаць з асуджанай пэнсіянэркі 3000 рублёў на карысьць пацярпелых Бандарчук і Мазуркевіч, дзяржпошліну, а таксама выдаткі на судмедэкспэртызу.

Справа датычылася падзей вечара 9 жніўня. Тады фармацэўта Марыну Палікарпаву затрымалі і жорстка зьбілі дзьве прадстаўніцы АМАПу — Дар’я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч. Але крымінальную справу пачалі менавіта на пацярпелую Палікарпаву.

Дасюль у Беларусі няма ніводнай крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў карных структур па фактам забойстваў і катаваньняў дэманстрантаў. Шэраг пратэстоўцаў жа адправілі за краты па розных крымінальных справах, зьвязаных з пратэстамі.

 

Камунальнікі перамаглі бел-чырвона-белыя стужкі на гэтым дрэве! 


У адным з двароў Менску людзі часам упрыгожвалі дрэва бела-чырвонымі стужкамі так, што зь зямлі іх было не дастаць, перадае наш чытач. Камунальнікі раней прыбіралі гэтыя стужкі, а сёньня проста абрэзалі дрэву галіны.

 


У Беларусі зьявіліся два новыя палітвязьні. Агулам іх ужо 157


Праваабаронцы запатрабавалі вызваленьня Ціхана Клюкача і Сафіі Малашэвіч, якіх абвінавачваюць у хуліганстве і групавых дзеяньнях, якія парушаюць грамадзкі парадак. Палітвязьні знаходзяцца ў жодзінскай турме.

Ціхана і Сафію вінавацяць ва ўдзеле ў нядзельным маршы 6 верасьня і ў тым, што яны нібыта пісалі і малявалі на агароджы вайсковай часткі 3620.


"Радыё Свабода", 17 сьнежня 2020 р.

 


Трэці санкцыйны спіс Эўразвязу


Сталі вядомыя імёны асобаў і прадпрыемствы, супраць якіх Эўразвязам былі ўведзеныя санкцыі:

Анатоль Сівак, Іван Эйсмант, Уладзімір Каранік, Наталля Качанава, Павел Лёгкі, Ігар Луцкі, Андрэй Швед, Генадзь Богдан, Ігар Бурмістраў, Арцём Дунько, Алег Каразей, Дзмітрый Кур’ян, Аляксандр Турчын, Дзмітрый Шумілін, Віталь Стасюкевіч, Сяргей Каліннік, Вадзім Прыгара, Віктар Станіслаўчык, Аляксандр Петраш, Андрэй Лагуновіч, Алена Літвіна, Вікторыя Шабуня, Алена Жывіца, Наталля Дзядкова, Марына Фёдарава, Юлія Густыр, Алена Някрасава, Аляксандр Шакуцін, Мікалай Верабей

Прадпрыемствы:

"Белтэхэкспарт", "Дана Холдынгз/Дана Астра", Кіраўніцтва справамі "прэзідэнта", "Сінезіс", "Агат", 140-ы рамонтны завод, МЗКЦ.

 


Нейкі пацук прыбраў з санкцыйнага спісу ЭЗ усе суб’екты,
якія б нанеслі ўдар па Лукашке


Арт-дырэктар Беларускага Свабоднага тэатра, выканаўчы дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін быў сярод тых, хто актыўна лабіраваў санкцыйны спіс супраць лукашыстаў у Эўразвязе. Спадар Халезін засмучаны выніковым трэцім санкцыйным блокам, які 17 снежня прыняў ЭЗ, — лічыць яго закароткім, сказаў ён "Нашай Ніве".

— Для мяне гэта выглядае як кпіна. Самае жахлівае, што над гэтымі кейсамі працавала аграмадная колькасць людзей — журналістаў, расследавальнікаў, супрацоўнікаў розных спецслужб. Шмат людзей папрацавала над тым, каб падаць Эўразвязу самы поўны спіс.

Там было больш за сотня суддзяў, з падрабязным апісаннем іх дзеянняў, нашмат больш за сотню сілавікоў. І калі казаць пра "кашалькоў", то былі прадстаўлены кейсы на ўсіх, хто працуе з сям’ёй Лукашкі — гэта пару дзясяткаў прозвішчаў. Гэта самыя шырокія кейсы з падрабязнай інфармацыяй пра кампаніі, якія зарэгістраваныя ў розных краінах свету, усё ўзята з афіцыйных рэестраў, аж да бенефецыяраў кампаній.

У выніку ж мы ўбачылі спіс, які складзены абсалютна па незразумелай схеме. Ясна, што ўзялі адусюль пакрыху, але тыя людзі, што складалі канчатковы спіс, не маюць уяўлення, як уладкаваная сістэма ў Беларусі і ўвогуле як жыве Беларусь. Яны нават не разумеюць сутнасці санкцыйнага працэсу. Часам не трэба нават вялікая колькасць, але замарожваць патрэбна цэлыя сегменты.

Умоўна кажучы, у спісы трапіў Мікалай Варабей, але сэнсу ў гэтым няма абслаютна ніякага. Калі мы гаворым пра кампанію "Брэміна груп", якой аддадзеныя правы на спагнанне грошай на транзіт, то там займаюцца тры бізнэсмены — Зайцаў, Варабей, Алексін. А ў выніку толькі адзін чалавек трапляе ў спісы. Гэта значыць, што праца не спыніцца.

Што толку, што ў спіс трапіў Шакуцін? Набор ягоных кампаній у сённяшнім выглядзе ніякага прыбытку прыносіць не будзе, бо дзяржава трапляе цяпер у зону такой турбулентнасці, што будзе цяжка весці высокатэхналагічны бізнэс. Пытанне грошай, якія круцяцца вакол "сям’і". Гэта перакладванне дзяржаўных грошай у прыватную кішэню. Мы тут можам гаварыць пра фармакалогію, цыгарэтны бізнэс, гандаль нафтай і каліем.

Для мяне проста смешна, што зрабіў Эўразвяз. Гара нарадзіла шчура. Ніхто не пацерпіць ад гэтага, толькі што спадарыня Качанава не з’ездзіць у Ніцу. Але мне гэтага мала!

Я разумею, што яна адказная за большыя грахі. У нас ёсць усе кейсы, і мы будзем думаць, што з імі рабіць. Ёсць варыянт апублікаваць, ёсць — перадаць на расследаванне міжнародных буйным групам, ці проста спыніцца, але апошняга мы не хочам. Бо гэта не наш бізнэс, а справа беларускага народа.

Хутчэй за ўсё, гэта была нейкая праца лабістаў Пуйла і Лукашкі. І гэта не класічны палітычны лабізм, а, калі казаць на турэмным жаргоне, "крысятнічаства". Нейкі пацук нібыта спецыяльна прыбраў усе суб’екты, якія маглі б нанесці шкоду Лукашке. Іх усіх прыбралі! Аднаго з іх, Алексіна, выкраслілі ў апошні момант, проста ручкай, калі ўжо прайшло ўсе ўзгадненні. Вельмі дзіўная гісторыя. І мне здаецца, што ўнутры ЭЗ павінны разабрацца, хто так эфектыўна папрацаваў над гэтым.

Я мяркую, што Машэнскі не трапіў у санкцыйныя спісы, бо катаўся на лыжах у Сочы з Лукашкаю і Пуціным. На каго-каго, а на Машэнскага кейс вялікі, з усімі ягонымі прыгодамі. Але калі ты катаешся на лыжах, то, вядома, нікуды не трапіш. Справа ў тым, што ад такіх санкцый пацярпелі б ад 300 да 500 маскалёўскіх кампаній, якія працуюць разам з беларускімі, таму расійскія лабісты працавалі вельмі шчыльна. Усё гэта выкраслена! Уплыў Лаўрушкі і Пуйла, безумоўна, ёсць.

Нас запэўніваюць, што ўсе яшчэ трапяць у чацвёрты спіс. Але ж я разумею, што лабісты з другога боку будуць таксама працаваць і яны свае аргументы будуць даваць. Цяпер мы крыху не разумеем, што рабіць далей, і гэта адбываецца ад неразумення рэчаў, якія адбываюцца ўнутры Эўразвяза.

 

 

Адклікаў свой подпіс


Суперзорка муай-тай Дзмітрый Валент адклікаў свой подпіс у лукашэнкаўскім лісце: "Я з народам Беларусі!".

 


Дзе грошы, Саша?


Улады задумаліся аб павышэнні падаткаў для "кампенсацыі выдаткаў праз COVID-19".

Змены могуць закрануць сотавых аператараў, ламбарды, фізасоб, якія супрацоўнічаюць з ПВТ, уласнікаў гандлёвых цэнтраў і іпэшнікаў.


"Наша Ніва", 17 сьнежня 2020 р.

 

 

МУС Беларусі і Расгвардыя заключылі пагадненне аб супрацы


У дакуменце, які апублікаваны на Нацыянальным інтэрнэт-партале, адзначаецца, што МУС Беларусі і Расгвардыя будуць, у прыватнасці, узаемадзейнічаць па шэрагу напрамкаў:

ахове грамадскага парадку і забеспячэнню бяспекі;
ахове важных дзяржаўных аб'ектаў і спецгрузов;
забеспячэнню бяспекі аб'ектаў паліўна-энергетычнага комплексу;
забеспячэнню мерапрыемстваў сілавой падтрымкі па супрацьдзеянні злачыннасці;
барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам, дзяржкантролю ў галіне абароту зброі;
ахове асабліва важных i рэжымных аб'ектаў, а таксама фізічных і юрыдычных асобаў.

 

У Менску 21-рочная дзяўчына трапіла пад крымінальны пераслед
за тое, што пакрыўдзіла карніка ў сацсетках


Дзяўчына ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" пад апублікаванай там фатаграфіяй з асабістымі дадзенымі працаўніка аднаго са сталічных РУУС размясціла абразлівы каментар. Па гэтым факце была распачатая крымінальная справа паводле арт.369 Крымінальнага кодэксу (максімальнае пакаранне — тры рока абмежавання волі). Дзяўчына затрыманая і змешчаная ў ІЧУ.

ГУУС апублікавала відэа, дзе дзяўчына на камеру прызнае сваю віну і выбачаецца перед карнікамі.

 


40 базавых за сцяг над домам


Жыхару Глыбокага Аляксандру Шарабайку за сцяг над домам прысудзілі штраф у памеры 40 базавых велічыняў. 

У дачыненні да Аляксандра Шарабайкі склалі пратакол за тое, што ў яго над домам вісеў бел-чырвона-белы сцяг. Па словах Аляксандра, суддзя спытаў у яго, колькі часу ў яго вісеў сцяг. Ён адказаў, што ў сакавіку было б пяць рокаў. Пасля чаго суддзя і агучыў сваё рашэнне — штраф у памеры 40 базавых велічыняў (1 080 рублёў).

 

4 мільярды рублёў на карнікоў


Мінфін апублікаваў праект бюджэту на наступны рок.

Выдаткі на карнікоў, нягледзячы на складанасці ў эканоміцы, складуць 4 мільярды рублёў. 

Праект прадугледжвае, што карнікі ды абарона атрымаюць нашмат больш сродкаў, чым адукацыя і ахова здароўя.

Адметна, што ў наступным годзе бюджэт будзе з дэфіцытам. 

— Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту на 2021 рок прадугледжаны ў суме Br4 млрд, або 2,6% да ВУП, які будзе прафінансаваны за кошт унутраных рэзерваў, — сказаў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко.


"Белсат", 18 сьнежня 2020 р.

 


МУС Беларусі і "Росгвардия" заключылі пагадненьне пра супрацу


Ведамствы маюць супрацоўнічаць у пытаньнях аховы грамадзкага парадку, важных дзяржаб’ектаў і спэцыяльных грузаў, барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам, аховы рэжымных аб’ектаў, сілавой падтрымкі ў супрацьдзеяньні злачыннасьці ды іншых. Сёлета ў канцы жніўня Пуйло заявіў, што на просьбу Лукашкі сфармаваная рэзэрва з праваахоўнікаў для дапамогі Беларусі.

 


Экспэрты пра пагадненьне аб супрацы беларускага МУС з "Росгвардией"


Прафэсар Міхаіл Пастухоў лічыць, што "ёсьць падстава біць у званы, бо такое пагадненьне — форма ўмяшаньня ў нашы ўнутраныя справы". Яно, сярод іншага, дазваляе аднаму з бакоў аказваць спрыяньне не на запыт другога боку, а з уласнай ініцыятывы.

Экспэрт у пытаньнях бясьпекі Андрэй Паротнікаў гаворыць пра сакрэтныя пагадненьні і нагадвае пра ролю асабістых стасункаў між дыктатарамі на постсавецкай прасторы.

 


Мужчына пасьля 10 дзён у ізалятары выйшаў з каранавірусам

і неўзабаве памёр


У Асіповічах пасьля 2 тыдняў хваробы з COVID-19 памёр 57-рочны Сяргей Шчацінка. Адразу пасьля вызваленьня з ізалятару, дзе адседзеў 10 сутак за "ўдзел у несанкцыянаванай акцыі", ён адчуваў сябе так, быццам падхапіў прастуду. Праз 3 дні стала горш, тэст на каранавірус аказаўся станоўчым. У шпіталізацыі яму адмовілі.

 


Звальняюць дваіх выкладчыкаў


З Акадэміі мастацтваў звальняюць дваіх выкладчыкаў, якія падтрымалі агульнанацыянальны страйк

Гэта вядомы тэатразнаўца Аляксей Стрэльнікаў і супрацоўніца цэнтру экспэрымэнтальнай рэжысуры Натальля Ляванава. Пра звальненьне яны напісалі ў сацсетках. "Я па-ранейшаму ўпэўнены, што ў нас ва ўсіх ёсьць будучыня, а ў тых, хто сутаргава займаецца рэпрэсіямі, яе няма", —піша Аляксей Стрэльнікаў.

 


Крымінал за "абразу" карніка


Адразу на 7 чалавек завялі крымінальную справу за "абразу" міліцыянта.

Паводле МУС, у верасьні пад выдуманымі нікнэймамі яны разьмяшчалі абразьлівыя камэнтары ў адрас супрацоўніка Жодзінскага ГАУС у "Аднаклясьніках" і Telegram-канале "Жодзіна для жыцьця". Адзін зь іх знаходзіцца за мяжой, астатнія жывуць у Менскай вобласьці. Завялі крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады.

 

За "гвалт у дачыненьні супрацоўніка міліцыі"
жыхара Жлобіна пакаралі 4 рокамі калёніі


У ноч з 10 на 11 жніўня ў Жлобіне міліцыянты спынялі аўтамабілі, затрымлівалі кіроўцаў. Аляксандар спалохаўся і даў задні ход. Міліцыянт ухапіўся за дзьверы аўто і разьбіў рацыяй шкло. Па вэрсіі СК, рука міліцыянта аказалася заблякаваная ручкай дзьвярэй, а кіроўца наўмысна паскорыў рух і працягнуў яго за машынай. 

18 жніўня 27-рочнага Аляксандра асудзілі на 4 рока калёніі, таксама ён мусіць сплаціць міліцыянту 1500 рублёў.

 

 

Жыхару Гарадка далі 1,5 рока калёніі
за камэнтар у Telegram "вырадак у пагонах"

 

33-рочнага Мікалая Чарняўскага асудзілі па арт. 369 і 365 КК РБ на 1,5 года калёніі і абавязалі выплаціць супрацоўніку МУС 500 рублёў кампэнсацыі. Паводле маці асуджанага, справа ў фразе "вырадак у пагонах", якую Чарняўскі напісаў у размове з кімсьці ў Telegram-чаце. На судзе ён прасіў прабачэньня, міліцыянт адказаў: "Як чалавек я табе дарую, але як міліцыянт — не", піша "Віцебская Вясна".

 

 

"Хадзілі, нюхалі каністры".
Пад Горадняй затрымалі ў "справе Аўтуховіча" пэнсіянэрку з інваліднасьцю


Галіну Дзербыш з аграмястэчка Абухава пад Горадняй затрымалі 10 сьнежня. Раней яна назірала за выбарамі, фіксавала парушэньні. Цяпер яна ў СІЗА №1 у Горадні, падазраваная ў "акце тэрарызму". Пакараньнем за гэта можа быць да 20 рокаў калёніі.


Назірала за выбарамі, фіксавала парушэньні


Галіне Дзербыш 59 рокаў, мае 2-ю групу інваліднасьці. Працавала бухгальтарам у калгасе, на пэнсіі займалася гаспадаркай. Была незалежнай назіральніцай на апошніх і ранейшых выбарах у Абухаве, заяўляла пра шмат парушэньняў.

Яе затрымалі ў ейным прыватным доме 10 сьнежня, правялі ператрус са сваімі панятымі ў прысутнасьці малодшай дачкі.

— Калі я прыйшла, усё было перавернута. Суседзі расказалі, што хадзілі і нюхалі каністры ў гаражы, шукалі ў куратніку, у хляве... Параскручвалі ўсе гадзіньнікі, нешта шукалі, — расказвае старэйшая дачка пэнсіянэркі Настасься.

Галіна мела раней траўму галавы. У яе слабое здароўе.

— Яна магла ўпасьці і задыхацца, — кажа Настасься.

Увечары таго ж дня пазванілі з Кастрычніцкага РАУС Горадні і папрасілі прывезьці лекі для пэнсіянэркі, бо ёй стала блага, падняўся ціск.


Падчас ператрусу забралі чэк на паліва са сьметніцы


Анастасія перакананая, што пра ейную маці казаў галава Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Іван Тэртэль 17 сьнежня перад супрацоўнікамі "Гродна Азот". Ён паведаміў пра затрыманьне жанчыны ў "справе Аўтуховіча", якога падазраюць у падпале дому ўчастковага ў Ваўкавыску і машыны міліцыянта ў мікрараёне Альшанка ў Горадні. Галіна Дзербыш раней ніколі не казала сям’і, што знаёмая зь Мікалаем Аўтуховічам.

— Яна не магла гэтага зрабіць. Я зь ёй заўсёды на сувязі, заўсёды тэлефануем, адведваем. У яе проста няма на гэта часу, — тлумачыць суразмоўніца.

У Галіны вялікая гаспадарка, гарод, куры, 15 бадзяжных катоў на ператрыманьні, сабака. Яна вырошчвае 10 кустоў ружаў. Да таго ж пэнсіянэрка даглядала пэрыядычна малога ўнука.

У аграгмястэчку ў жанчыны добрая рэпутацыя. Яна дапамагала каму магла.

— Маці Тэрэза. Я ўсё пыталася, калі гэтае "добрае бюро" скончыцца. Да яе зьвярталіся ў розных справах: "Галя, памажы, Галя, памажы", — успамінае Настасься.

Падчас ператрусу забралі ня толькі тэлефоны і цьвёрды дыск, але і чэк з запраўкі ў Ваўкавыску на 30 літраў дызэльнага паліва за 20 верасьня. Чэк ляжаў у сьметніцы. У той дзень Галіна з дачкой Настасьсяй езьдзілі ў Камянецкі раён Берасьцейскай вобласьці па шчанюка каўкаскай аўчаркі, па дарозе назад заехалі заправіцца ў Ваўкавыску. Анастасія хадзіла плаціць за паліва, кажа, што чэк, як заўсёды, аддала маці. Падазрае, што тая нядаўна чысьціла гаманец і выкінула непатрэбныя паперы.

— Я ня ведаю, як яна там трымаецца. У яе столькі хваробаў, — перажывае дачка.

Пасьля доўгіх пошукаў Галіну Дзербыш знайшлі ў СІЗА №1 у Горадні.

 


Брытанія далучылася да санкцыяў Эўразьвязу


Вялікая Брытанія далучылася да новых санкцыяў Эўразьвязу супраць атачэньня Лукашкі. У сьпісе тыя ж асобы і кампаніі, што ў трэцім пакеце санкцыяў Эўразьвязу.


"Радыё Свабода", 18 сьнежня 2020 р.

 


МВД Беларуси и Росгвардия заключили договор о взаимопомощи —
пока без возможности прямого вмешательства


Договор был тайно подписан ещё 19 ноября в Москве, вступил в силу в момент подписания, а опубликован был только сейчас. В соответствии с договором, сотрудничество будет происходить в сферах "охраны общественного порядка и обеспечения общественной безопасности, охраны важных государственных объектов, специальных грузов, борьбы с терроризмом и экстремизмом".

Сам договор не предусматривает прямого вмешательства маскалёвских силовиков в события в Беларуси. В нём речь идёт о совместных учениях, подготовке кадров, научно-исследовательской деятельности, создании совместных рабочих групп, и прочих формах косвенной помощи.

Похоже, узурпатору так и не удалось получить от Маскоаии гарантии реальной помощи. А поскольку договор предусматривает, в основном, обмен опытом — маловероятно, что маскалёвские силовики смогут научить лукашенковских карателей более изощрённым методам избиений и пыток мирных демонстрантов.

 


Балаба лично командовал провокаторами


Командир менского ОМОНа Дмитрий Балаба лично командовал провокаторами, которые закидали мирных демонстрантов светошумовыми гранатами

Это отчётливо видно на видео с камер наблюдения за 9 августа, которое передали в нашу редакцию коллеги из ЕКРП.

И если Балаба, по некоторым данным, ещё в ноябре "ушёл" от народного правосудия прямо в руки Люцифера, то его подельников правосудие всё ещё ждёт. Хотя, ситуация с коронавирусом в "органах" такая, что они имеют все шансы последовать в ад за своим командиром. Такой вариант нас тоже устраивает.


Telegram-канал "NEXTA Live", 18 сьнежня 2020 р.

 

 

Прыйшлі з праверкай у суправаджэнні дваіх міліцыянтаў


Горадня. У рэдакцыю Hrodna.life прыйшлі з праверкай супрацоўнікі МНС у суправаджэнні дваіх міліцыянтаў. "Яшчэ быў адзін чалавек у цывільнай вопратцы. Ён не прадставіўся і сышоў", — паведамляе рэдакцыя.

Hrodna.life — сучаснае месцкае выданне. Сёлета яго журналісты шмат пісалі пра выбары і гвалт на вуліцах. Іх затрымлівалі, адзін з супрацоўнікаў рэдакцыі з'ехаў у вымушаную эміграцыю.

 

"Эўрарадыё", 18 сьнежня 2020 р.

 


Больш за 400 сілавікоў падпісаліся за новыя выбары


Ліст нарабіў шуму ў сілавых структурах.

Больш за 400 сілавікоў падпісаліся за новыя выбары і супраць гвалту над мірнымі беларусамі, паведамляе Telegram-канал "Гонар Айчыны".

Колькасць падпісантаў адкрытага звароту сілавікоў за новыя выбары актыўна расце. Зараз у спісе ўжо больш за 400 прозвішчаў смелых і адважных людзей.

Калі казаць больш дэталёва, то карціна такая:

50 адсоткаў падпісантаў — МУС,
25 адсоткаў — Узброеныя сілы,
10 адсоткаў — Следчы камітэт,
15 адсоткаў — астатнія структуры.

"Крыніцы знутры сістэмы распавядаюць, што ліст нарабіў шуму. Ад сябе дадамо — будзе наводзіць і далей", — піша Telegram-канал.


"Хартыя'97%", 18 сьнежня 2020 р.

 

 

Активисты Народной Грамады обратились к беларусским диаспорам всего мира


"Мы обращаемся к беларуским диаспорам всего мира за помощью. Вы показали своё огромное влияние на политиков демократических стран. Мы обращаемся к лидерам объединённых профсоюзов, лидерам гражданских и общественных движений, лидерам религиозных конфессий.

Мы просим вашего содействия

в введении жёстких экономических санкций против фашисткого режима Лукашки;
отзыва послов режима Лукашки из демократических стран;
отключения финансовой системы SWIFT".


Telegram-канал "Баста", 18 сьнежня 2020 р.

 

 

Шпацыравалі разам


Зялёны Луг і Усход вырашылі прайсціся ўнушальным дадатковым маршам у суботу.

 


Партызанская сустрэча на "высокім узроўні"


Партызаны Дзяржынска, Фаніпаля, Стоўбцаў і менскіх раёнаў Міхалова ды Грушаўка правялі сустрэчу на самым высокім узроўні: на гары Дзяржынская — самай высокай кропцы Беларусі!

 


Ябацькі сапсавалі Porsche


У двары каля Міхалова невядомыя намалявалі на Porsche 911 Turbo S (белага колеру з чырвонаю паласою і надпісам Porsche на ёй) коштам каля 200 тысяч эўра слова "Змагар" (зялёным колерам) і разбілі машыне лабавое шкло і фары.


"Наша Ніва", 19 сьнежня 2020 р.

 


Гісторыя стварэння "адкрытага ліста" спартоўцаў у падтрымку ўладаў


Легкаатлет Максім Недасекаў у стрыме з Аленай Леўчанка прагаварыўся пра гісторыю стварэння "адкрытага ліста" спартоўцаў у падтрымку беларускіх уладаў. Аказалася, ён падрыхтаваны ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.

У лісце спартоўцаў дзеляць на правільных ("сапраўдная спартовая супольнасць") і няправільных ("незаконныя псеўдаспартовыя структуры"), што відавочна парушае Алімпійскую хартыю. З лістом звязаны шэраг скандалаў — яго падпісваюць людзі, далёкія ад спорту, непаўналетнія, не грамадзяне Беларусі. А некаторыя дык і ўвогуле са здзіўленнем знаходзяць свае подпісы пад ім і адклікаюць іх.


"Эўрарадыё", 19 сьнежня 2020 р.

 


"Маршы двароў" у суботу


Падобна, што некаторыя менчукі вырашылі не чакаць нядзелі і выйшлі на ўжо традыцыйныя"маршы двароў" у суботу. На відэа — жыхары Серабранкі.

Жыхары вуліцы Багдановіча выйшлі на суботні "шпацыр".

Зялёны Луг і жыхары Антонаўскай-Захарава-Пуліхава таксама сёньня гуляюць.

Шэсьце пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ў Бараўлянах.

Жыхары Прылукаў таксама выйшлі на марш пратэсту.

Горадня: на марш выйшлі і жыхары раёнаў Дзевятоўка ды Фолюш.

А хор дзяўчат у белым сьпяваў сёньня "Девочку в белом" Naviband у адным з гандлёвых цэнтраў места.

Менск: жыхары Паўднёвага Захаду выйшлі на марш раёнаў пад рытм барабанаў.

Менскае Ўручча таксама сёньня гуляе.

Менчукі зладзілі акцыю ля будынку Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Жыхары Койданава (Дзяржынску), Фаніпаля, Стоўпцаў, а таксама менскіх раёнаў Міхалова і Грушаўкі сустрэліся ў найвышэйшым пункце Беларусі — гары Сьвятой (афіцыйна "Дзяржынская").

Тым часам па галоўных дарогах Менску сёньня пад гучную музыку праехалі ўдзельнікі (ябацькі) праўладнага аўтапрабегу "За адзіную Беларусь!".

 


Пружанцы паскардзіліся ўладам і атрымалі адказ


Мясцовыя актывісты, якіх на вуліцах Пружанаў апошнім часам затрымлівалі па 5-9 разоў (!) "для высьвятленьня асобы", накіравалі ў райвыканкам просьбу выдаць ім дазвол наведваць крамы, хадзіць па месьце і перамяшчацца на транспарце без затрыманьня. Атрымалі адказ, што такія дазволы "заканадаўствам не прадугледжаныя". Пружанцаў працягваюць затрымліваць.

 

 

Вечаровае чаяваньне ў Лебядзіным


У суботу, 19 сьнежня, у Менску і ваколіцах і іншых местах Беларусі прайшлі лякальныя акцыі пратэсту. У менскім мікрараёне Лебядзіны (Ржавец) амапаўцы затрымалі трох чалавек.

АМАП адарваў тату ад вазка, дзе было 8-месячнае дзіця. Перад гэтым міліцыянты сказалі, што ў іх загад забраць трох мужчын.

Новыя падрабязнасьці затрыманьня ў Лебядзіным расказаў відавочца:

— На вечаровае чаяваньне ў Лебядзіны прыехалі два бусы АМАПу. У двары былі чалавек 25 жыхароў зь дзецьмі без сымболікі.

Адзін з амапаўцаў сказаў: "У мяне загад забраць 3 мужчын".

У выніку павезьлі тату зь дзьвюма маленькімі дзяўчынкамі, мужчыну безь дзяцей і яшчэ аднаго тату, якога адарвалі ад дзіцячага вазка з 8-месячным дзіцём. Вазок проста так і застаўся стаяць на вуліцы, мяркуючы па ўсім, яму не далі пазваніць жонцы.

Характэрна, што за 15 хвілін да прыезду бусаў міма двара праходзіў хтосьці, вельмі падобны на Вакульчыка.

Тату зь дзьвюма дочкамі, якога затрымалі сёньня ў Лебядзіным, адпусьцілі. Яму дашлюць позву ў суд. А вось мужчына, чыё 8-месячнае дзіця засталося ў вазку, пакуль у РУУСе.

 


"Чорная кніга" БНТУ


Студэнты БНТУ стварылі ўласную "Чорную кнігу".

— У яе трапяць усе тыя, хто чыніць ціск і рэпрэсіі супраць студэнтаў і супрацоўнікаў нашага факультэту, — кажуць студэнты ў відэазвароце.


"Радыё Свабода", 19 сьнежня 2020 р.

 

Тры месяцы турмы за парэзаную анучу


У Асіповічах судзілі 24-рочнага мясцовага жыхара. Яму інкрымінавалі здзек над дзяржаўным сцягам (анучаю "Заход над балотам") Рэспублікі Беларусь.

Па дадзеных следства, 16 кастрычніка ў начны час, каля будынку рэдакцыі раённай газеты "Асіповіцкі край", ён пашкодзіў металічны кранштэйны, на якім быў замацаваны флагшток з дзяржаўным сцягам (анучаю). Затым ён пры дапамозе шкла разрэзаў палотнішча сцягу.

Сваю віну жыхар прызнаў. Суд Асіповіцкага раёна пастанавіў пакараць маладога чалавека трыма месяцамі арышту.

 


"Мы лучше не пойдём, мне страшно"


На дзіцячым свяце ў Лебядзіным з'явіўся АМАП. Каля 20 карнікаў прыехалі праверыць наяўнасць незарэгістраванай сімволікі, заехалі прама па тратуары.

Жыхары Лебядзінага прыдумалі дзіцячыя конкурсы з падарункамі для ўзняцця настрою, бо на дзіцячых пляцоўках вельмі мокра і брудна.

Да гэтага ў агульным чаце з'явілася афіша з мерапрыемствам. АМАП прыбыў без спазнення да пачатку свята. Затрыманняў не было, два буса з карнікамі з'ехалі праз 10 хвілін пасля высадкі, але адзін застаўся і дзяжурыў увесь час пакуль доўжыўлася свята.

 

 

"Роме прысвячаецца"


Сёння роўна 40 дзён са смерці Рамана Бандарэнкі.

Жыхары раёну Зялёны Луг у Менску павязалі стужкі на плоце ў форме імя "Рома" і аднавілі мемарыял.

Калісьці ў Менску з’явіцца вуліца імя Рамана Бандарэнкі.


"Белсат", 19 сьнежня 2020 р.

 

 

За что Synesis попали под европейские санкции?


Беларусская фирма Synesis стала первой IT-компанией, попавшей под европейские санкции. Аргументы Совета ЕС таковы: компания предоставила властям платформу для видеонаблюдения, которая позволяет распознавать лица. Еврочиновники уверены, что, поддерживая режим Лукашки, Synesis извлекает выгоду.

В самом Synesis уже заявили, что планирует оспаривать включение в "чёрный список". Компания считает, что для этого "нет никаких юридических или рациональных оснований".

 


Жители Гомеля вышли в поддержку Сергея Верещагина


Напомним, 12 августа житель Гомеля из окна сделал замечание милиционерам, которые "упаковывали" девушку. Тогда силовики ворвались к нему в квартиру и избили. Медики зафиксировали, что у Сергея — черепно-мозговая травма, ушиб головного мозга, многочисленные травмы и гематомы — грудины, шейного и поясничного отдела позвоночника.

Однако версия следствия иная. В суде сообщили, что мужчина бросал бутылки из окна в сторону милиционеров, а во время задержания ударил одного из сотрудников ногой в глаз.

Суд решил, что вина парня доказана. Его приговорили к пяти годам колонии общего режима.

 


158 шаров, 158 желаний


Жители столицы сделали 158 шаров (именно столько политзаключенных сейчас находится за решеткой) и загадали 158 желаний об их скорейшем освобождении.

"Самые смелые, сильные, лучшие люди Беларуси сейчас в тюрьме. Но совсем скоро они будут на свободе, рядом с близкими, родными людьми! Мы это знаем! Мы в это верим! Мы этого добьёмся!" — написали нам участники акции.

 


В Лиде лукашисты увольняют одного из лучших докторов в городе


Совместным решением замначальника Лидского райисполкома Владыко Г. А. и директора медцентра "Профимед" с 1 января 2021 г. от работы отстраняется врач акушер-гинеколог Здота Ирина Станиславовна.

Жители города выражают слова благодарности и поддержки Ирине Станиславовне:

"Мы знаем, что Вы лучшая, что Вы справедливая. Мы Вас искренне любим и поддержим. Мы благодарим Вас за всё, что Вы сделали для жителей нашего города. Терпения вам, дорогая. Город Лида Вас любит!

Просим максимальной поддержки от жителей города! Просим каждого оставить отзыв о её работе в книге предложений и замечаний в медцентре Профимед. Также вы можете электронным обращением задать вопрос руководству города, по каким причинам увольняют профессионала и уточнить правомерно ли это. Верим в вашу солидарность".


Telegram-канал "Баста", 19 сьнежня 2020 р.

 

 

"Марш народнага трыбуналу".
Што адбываецца ў Беларусі на 134-ы дзень пратэстаў


У Беларусі сёньня праходзяць нядзельныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту карнікаў.

10:35 Акцыі пратэсту ў нядзелю пачаліся яшчэ прыцемкам.

Ужо традыцыйна па нядзелях беларусы выходзяць на акцыі пратэсту і салідарнасьці.

Акцыі ў некаторых раёнах ужо пачаліся. Прытым людзі ладзілі акцыі і ў ноч на нядзелю: на кадрах ад чытачоў зь Менску — Каменная Горка сёньня раніцай. А вось якім масавым маршам прайшлі сёньня раніцай жыхары менскага Сухарава.

11:12 Менск. Ланцуг салідарнасьці ў Каменнай горцы.

11:21 Спэцтэхніку сьцягваюць да рэзыдэнцыі Лукашкі і ў цэнтар места. Аўтобусы карнікаў дзяжураць ля плошчы Дзяржаўнага сьцяга недалёка ад Палацу незалежнасьці, які зьяўляецца рэзыдэнцыя Лукашкі. Насупраць самога палацу, на вуліцы Сапёраў, прыпаркаваныя машыны з калючым дротам. Ёсьць карнікі і каля стэлы на праспэкце Пераможцаў.

У менскім Уруччы машыны карнікаў вітаюць нелюдзі з афіцыйнай сымболікай.

11:39 Людзі фармуюць калёны і ланцугі салідарнасьці. У раёне вуліцы Матусевіча зьбіраецца калёна пратэстоўцаў, а на вуліцы Багдановіча стаіць "ланцуг салідарнасьці".

12:01 "Марш народнага трыбуналу" ў местах Беларусі. Людзі сабраліся ў калёны і выйшлі ў ланцугі салідарнасьці. Масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту можа стаць апошняй у гэтым роке. Перад пачаткам маршу ў буйныя месты сьцягнулі дзясяткі адзінак спэцтэхнікі, жыхары розных раёнаў Менску распавядаюць аб карніках і паведамляецца пра першыя затрыманьні.

12:21 Менскія тапонімы. Аўтобусы карнікоў на скрыжаваньні Дзяржынскага і Касманаўтаў.

12:39 "Міс Беларусь — 2008" Вольга Хіжынкова выйшла на волю пасьля 42 сутак арышту, паведамляе Telegram-канал "Cписки задержанных". У Жодзіна Хіжынкову перавезьлі за дзень да вызваленьня, каб яе не сустракалі людзі ў Менску.

12:50 А ў раёне Лебядзіным (Ржавец) у неба запусьцілі бел-чырвона-белыя балёнікі са сьцягам раёну.

13:04 "Менск, места-герой, Кобрынь разам з табой!". Такое вітаньне прыйшло з поўдня Беларусі.

13:06 У менскіх мікрараёнах працягваюцца маршы.

13:33 Затрыманьні ў Менску. У Грушаўцы, па непацьверджаных дадзеных, затрымалі да 6 чалавек, паведамляе Onliner.

Як затрымлівалі людзей у Грушаўцы. Аднаго хлопца павалілі на зямлю, жанчыны крычалі: "Навошта вы чапаеце дзяцей?".

Таксама паведамляецца пра затрыманьні на Прытыцкага.

13:39 Гомель. Бяз маршаў, але з затрыманьнямі.

У цэнтры Гомля "традыцыйна" шмат пешых патрулёў міліцыі, дзяжураць бусы з АМАПам і машыны ДАІ. Мінакоў у цэнтры места мала — у асноўным людзі ходзяць па парах і невялікіх кампаніях. Некалькі аўто курсуюць па месьте з пратэстнымі песьнямі на вялікім гуку. Ужо затрыманыя пяць чалавек — дзьве жанчыны і адзін мужчына, а таксама дзьве пажылыя жанчыны на Савецкай вуліцы (апошнія былі без сымболікі і не ў "палітычных колерах").

13:55 "Маяк Менску" прагуляўся і разыходзіцца роўна перад прыездам карнікаў. Нікога не затрымалі", — хваліцца чытач.

13:57 Карнікі разагналі калёну ў 50 чалавек на Залатой Горцы. Некалькі чалавек затрымалі.

14:03 Акцыі салідарнасьці прайшлі ў розных раёнах Менску.

Наш чытач перадае, што акцыі салідарнасьці былі сёньня ня толькі ў дварах і спальных раёнах, а і ў цэнтры — ля стэлы і на плошчы Якуба Коласа.

14:12 Маршы ў розных раёнах працягваюцца. Дзед Мароз сёньня выходзіў на марш у мястэчку Сокал.

14:17 І яшчэ адзін сёньняшні "ланцуг салідарнасьці" ў самым цэнтры Менску — ля плошчы Перамогі.

14:26 На Партызанскім праспэкце Менску карнікі без апазнавальных знакаў схапілі двух хлопцаў і дзяўчыну. Сьведка кажа, што мікрааўтобус спыніўся на стаянцы, карнікі схапілі тых, хто проста ішоў міма, білі хлопцаў па нагах.

14:32 Горадня. Карнікі АМАП вядуць па Савецкай вуліцы дзяўчыну ў чырвона-белым шаліку.

Савецкую вуліцу патрулюе міліцыя і АМАП у форме, гуляе начальства міліцыі ў цывільным. Ходзяць людзі з чырвона-белымі парасонамі, у шапках Дзеда Мароза, белым і чырвоным адзеньні.

15:03 Шэсьці "ад двароў" працягваюцца ў Заводзкім раёне Менску.

У Бараўлянах сёньня вадзілі карагоды, хадзілі па месьце, "стаялі мэтанакіравана і нахабна".

15:04 У менскім двары за кінатэатрам "Камсамолец" карнікі выхапілі пасажыра з машыны.

15:27 У Менску ва ўласнай кватэры АМАП затрымаў  дзіцячага нэўрахірурга: "Выламалі дзьверы, забралі сьцяг і брата".

Пра затрыманьне Аркадзя Мамантава расказаў яго брат Віктар. Лекара затрымлівалі ў яго ўласнай кватэры на вуліцы Скрыганава ў жыльлёвым комплексе "Каскад". Прычынай уварваньня карнікаў у кватэру доктара, напэўна, стаў вывешаны на гаўбцы бел-чырвона-белы сьцяг.

15:55 Затрымалі хлопца, які проста стаяў у двары на вуліцы Адзінцова, кажа сьведка.

16:02 "Разганялі, але мы сабраліся", — піша чытач пра аб’яднаньне калёнаў зь менскіх Арлоўкі, "Шахматнага", "плошчы Пераменаў" і раёну кінатэатру "Кіеў".

16:12 У Горадні затрымалі журналістку БелаПАН Марысю Харэвіч і журналістку "Нашага слова" Алену Кавальчук.

Перад затрыманьнем Харэвіч паведаміла, што ў памяшканьне, дзе працавалі журналісткі, ламіліся "людзі ў цывільным". Карнікі абяцаюць "праверыць дакумэнты і адпусьціць".

UPD: Затрыманых вызвалілі.

16:25 20 сьнежня каля 14:30 у Telegram-канал "Свабоды" прыйшло фэйкавае паведамленьне пра затрыманьне дзіцячага нэўрахірурга ў жыльлёвым комплексе "Каскад" у Менску.

Яго аўтар спасылаўся на брата затрыманага лекара зь імем Віктар, даслаў яго мабільны нумар. Падчас размовы Віктар пацьвердзіў інфармацыю пра затрыманьне лекара ў ягонай уласнай кватэры нібыта за тое, што той вывесіў на балькон бела-чырвона-белы сьцяг. Ён таксама расказаў, што цяпер знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС, дзе чакае вызваленьня брата. Па словах суразмоўцы, у затрыманага на сёньня былі прызначаныя апэрацыі.

Пасьля публікацыі гэтай інфармацыі высьветлілася, што яна зьяўляецца фэйкам. Лекара ў "Каскадзе" не затрымлівалі. Мы прыносім прабачэньні за публікацыю, яе выдалілі.

Вядома, што за шэрагам падобных правакацый у адрас журналістаў стаіць жыхар Гомля Яўген Катляроў. Ён неаднаразова падманваў журналістаў, прапануючы ім для публікацыі непраўдзівую інфармацыю. Нумар "брата Віктара", прапанаваны для сувязі наконт затрыманьня лекара ў Менску, ідэнтычны нумару, які жыхарка Гомля Марына Катлярова пазначыла як свой кантактны ў абвестцы аб продажы сабак.

16:31 Недазьняў сьцяг. Сьведка кажа: у Менску камунальнік спачатку зьняў бел-чырвона-белы сьцяг, пасьля павесіў на дрэва.

16:38 У Магілёве аўтазакі перамясьцілі з цэнтру места ў спальныя раёны, дзе ў мінулую нядзелю адбыліся лякальныя акцыі пратэсту.

Пра перамяшчэньні спэцтэхнікі паведамляюць мясцовыя жыхары. Паводле іх, у мікрараёнах заўважылі патрулі са службовымі сабакамі. Інфармацыі пра акцыі пратэсту адтуль пакуль няма. Але ўначы ў розных раёнах гораду адбыліся "партызанскія вылазкі". На дрэвах вывешаныя бел-чырвона-белая атрыбутыка.

У цэнтры людзей няшмат. Бязьлюднай выглядае і пешаходная вуліца Ленінская. Зь дзясятак магілёўцаў прыйшлі сюды "на шпацыр" у "палітычнай адзежы". Ля кінатэатру "Радзіма", дзе раней у нядзелі стаяў аўтазак, прыпаркаваны мікраўтобус з амапаўцамі. Няшмат гараджан ля будынку філярмоніі, дзе разгорнуты навагодні кірмаш. Тут павільёны з сувэнірамі ды імпрэзы зь Сьвятым Мікалаем у бела-чырвонай вопратцы.

16:45 Жыхары "кварталу Пандаў" у менскім Уруччы сёньня выходзілі на марш, як прыехалі карнікі — разышліся, але пасьля сабраліся і сталі ў "ланцуг салідарнасьці".

16:46 Праваабаронцы "Вясны" паведамляюць імёны 42 затрыманых сёньня ў сувязі з акцыямі пратэсту.

17:01 "Раманаўская Слабада патрабуе трыбуналу", — перадае чытач зь Менску.

17:30 Менская міліцыя паведаміла, што падчас "несаекцыянаваных акцый" у Менску затрымалі каля 100 чалавек.

Праваабаронцы "Вясны" паведамляюць імёны 61 затрыманага.

17:43 У Горадні сёньня затрымалі "ненастаяшчага прэзыдэнта" Андрэя Янковіча (на фота), вулічнага музыканта Антона Сіліча і яшчэ дваіх чалавек, паведамляе "Вясна".

Агулам праваабаронцы ўжо сабралі прозьвішчы 68 затрыманых падчас сёньняшніх акцыяў пратэсту ў Беларусі: у Менску, Горадні, Салігорску, Сьмілавічах, Наваполацку, Радашковічах, Берасьці, Віцебску, Барысаве і Бараўлянах.


"Радыё Свабода", 20 сьнежня 2020 р.

 


"Жоўтыя злівы" зноў закупляе ботаў


Праўладны памыйны тэлеграм-канал "Жоўтыя злівы" ў дзявяты (!) раз закупляе ботаў, каб колькасць падпісчыкаў не апусцілася ніжэй за 100 тысяч. На гэты канал прымусова падпісвалі бюджэтнікаў, зараз ён займае 20-е месца ў беларускім тэлеграм-рэйтынгу.

Плаўнае падзенне колькасці падпісчыкаў адбываецца абсалютна ва ўсіх каналаў з топ-30. Гэта натуральны працэс, ніхто не робіць з гэтага бяды.

Але са Злівамі сітуацыя іншая: кожны раз, калі колькасць падпісчыкаў апускалася да псіхалагічнай мяжы 100 тысяч, адбываўся масавы наплыў новых "чытачоў". Сёння ўначы, напрыклад, падпісчыкаў было 100 025, але раптам аднекуль дадалося +400 акаўнтаў. Пасля кожнага такога ўкіда зноў пачынаецца плаўны адток. Купляць такіх чытачоў-ботаў можна на спецыяльных біржах. Фэйкавыя акаўнты лічацца падпісчыкамі, але, натуральна, не могуць чытаць навіны. У выніку па ахопе сярэдняга допіса "Злівы" займаюць толькі 46-месца ў беларускім тэлеграме.

Сярод аўтараў "Зліваў" ідэнтыфікаваны прапагандон холдынга "СБ" Аляксандр Бянько.

 


Затрыманы адміністратар канала "Каратели Молодечно"


Затрыманы адміністратар канала "Каратели Молодечно". МУС паведамляе, што гэта 18-рочны студэнт з Маладэчна.

 

 

Хіжынкова — пра ўмовы на Акрэсціна


— В камере, где мы жили, после освобождения Саши Квиткевич (журналістка Tut.by) отключили отопление и забрали все матрасы. В её времена не работали кран и слив унитаза. Надо отдать должное, унитаз и кран починили. Но забрали матрас и выключили отопление. Я спала на полу вот в этом пальто. Так что можно сказать, что им я уже мыла пол. 

Не знаю, может, это способ некоего удовлетворения какого-то мужчины, который осознаёт, что четыре женщины спят на холодном полу при выключенном отоплении в декабре. Не знаю, что это может быть, — распавяла Вольга ў інтэрв'ю Onliner. 

Таксама яна абураная тым, што ім не давалі змагацца з вошамі.

— У одной [сокамерницы] были паразиты — все виды вшей. Учитывая малую площадь, ты всё равно не можешь не заразиться этим всем. И отсутствие помощи, хотя я передавала через уходящих девочек записки, поражало. У меня вон лежит целая сумка средств от паразитов — мне их отдали на выходе. Там флаконов штук шесть или семь. До меня они так и не дошли.


"Наша Ніва", 20 сьнежня 2020 р.

 


У Беларусі праходзіць "Марш народнага трыбунала"


Сёння 134-ы дзень пратэстаў. Пратэстоўцы мяняюць тактыку: жыхары Менска выходзяць не толькі ў розных раёнах і месцах, але і ў розны час.

На відэа калона пратэстоўцаў ідзе па Сухараве сёння раніцай.

У раёне Уручча прыхільнікі дзейнай улады і карннікоў сустракалі калону з ваеннага мястэчка Уручча размахваючы чырвона-зялёнымі анучамі. Сабралася іх там не шмат.

А каля МТЗ была заўважана калона трактароў, якая пад песню "Любімую не аддаюць"і ў суправаджэнні міліцыі павольна рухаецца па месце ў бок Віцебска. На кожным з іх — чырвона-зялёная ануча.

Сёння улады тэстуюць новую псіхалагічную зброю супраць пратэстоўцаў?

Насамрэч гэтая калона тэхнікі едзе ў Віцебскую вобласць. Кіраўнік вобласці захацеў, каб усе набытыя трактары ехалі сваім ходам да Віцебска пад  чырвона-зялёнымі анучамі.

Пакуль няма дакладных звестак пра затрыманых і іх колькасць. Як паведамляюць удзельнікі маршаў, карнікі не паспяваюць своечасова даехаць да месца перамяшчэння калон пратэстоўцаў. У некаторых раёнах марш праходзіць пад музычнае суправаджэнне.

Калона пратэстоўцаў на Паўднёвым Захадзе ідзе пад грукат барабанаў.

Сцісла пра падзеі ў Менску на 11 гадзін:

 Акцыі пратэсту пачаліся з самай раніцы. Людзі выйшлі на прагулкі ў Сухарава, Каменнай горцы і Трактарным пасёлку.
 У Менск звозяць спецтэхніку і калючы дрот. Метро і інтэрнэт пакуль працуюць. У цэнтры места на праспекце Незалежнасці ачапленне з карнікаў.
 У раёне Уручча прыхільнікі дзейнай улады і карнікаў сустракалі калону з ваеннага мястэчка Уручча размахваючы чырвона-зялёнымі анучамі. Сабралося іх там не шмат.
 Каля МТЗ была заўважана калона трактароў, якая пад песню "Любімую не аддаюць" павольна рухаюцца па месце ў бок Віцебска. На кожным з іх — чырвона-зялёная ануча.

Менск. На Грушаўцы пачаліся затрыманні. На відэа момант затрымання хлопца. Па словах відавочцаў, затрыманыя прыкладна 6 чалавек. 

Таксама паведамляюць пра затрыманні на "Спартыўнай" і непадалёк адтуль на вуліцы Прытыцкага.

Калона пратэстоўцаў на Паўднёвым Захадзе ідзе пад грукат барабанаў.

Маршы раёнаў 20 снежня праходзяць незвычайна. Наколькі нам вядома, карнікі яшчэ ніводнага разу не паспелі да месца, дзе ішла б калона пратэстоўцаў, каб зладзіць хапун.

Бусікі з людзьмі ў форме заўжды спазняюцца, і ўсё, што ім застаецца, — затрымліваць выпадковых мінакоў на месцы, дзе пратэстоўцаў ужо няма. Што гэта, калі не вайна са сваім жа мірным насельніцтвам?

Менск. Карнікі выгуліваюць сабачку на вуліцы Касманаўтаў непадалёк ад парка Паўлава. Гэта паўтараецца трэцюю пратэстную нядзелю запар.

Затрыманне жанчыны на Залатой горцы: карнік паваліў яе на зямлю і ўпаў сам.

Дарэчы, гэта цэлы падпалкоўнік. Лейтэнанты адмаўляюцца працаваць па нядзелях?

Карннікі прыйшлі ў 4-ю месцкую клінічную лякарню. Іх там не менш за 15 чалавек.

На тыдні ў гэтай лякарі пабываў Лукашка.

Відэа і фота даслаў слухач. Спрабуем разабрацца, што ім там трэба.

Бараўляны. Людзі выйшлі ў нядзелю на пратэстныя гулянні не толькі ў Менску. 

Жыхары Бараўлян вадзілі карагод вакол елкі і прайшліся калонай па вулачках свайго мястэчка.

Менск. Адразу некалькі вялікіх калон пратэстоўцаў гуляюць сёння па дварах.

Хаатычныя затрыманні каля станцыі метро "Пушкінская". Па словах відавочцы, "хлопец проста стаяў каля выхада з метро".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе пра 12 затрыманых падчас акцый пратэсту ў нядзелю 20 снежня.

11 з іх затрыманыя ў Менску, адзін чалавек — у Гродне.

Горадня. Затрыманы карыкатурыст Андрэй Янковіч, які стаў вядомым пасля мітынгу 30 жніўня, калі ён выйшаў на пратэст у вобразе "ненастаяшчага прэзідэнта".

За той марш Андрэй адсядзеў 7 сутак арышту.

Затрымалі журналістку БелаПАН Марыю Харэвіч і журналістку "Нашага слова" Алену Кавальчук, паведамляе.

Перад затрыманнем Харэвіч паведаміла, што ў памяшканне, дзе працавалі журналісткі, ламаліся "людзі ў цывільным". Карнікі абяцаюць "праверыць дакументы і адпусціць".

Віцебск. Затрыманая адна з лідарак беларускага аддзялення моладзевай валанцёрскай арганізацыі YMCA Крысціна Мірсалімава.

Яе сястра — вядомая ў вузкіх колах прыхільніца "рускага свету" Эльвіра Мірсалімава.

Менск. Жыхары "Каскада", нягледзячы на кругласутачнае патруляванне квартала, выйшлі на пратэставую акцыю. Скандуюць "За намі перамога!".

Ціхі сабатаж ад камунальнікаў. Яны знялі сцяг, сфатаграфавалі пустое месца для справаздачы, а сам сцяг пакінулі побач на дрэве.

Больш за 50 затрыманых па ўсёй Беларусі.

Людзей затрымлівалі ў Менску, Горадне, Віцебску, Берасці, Барысаве, Салігорску, Наваполацку і Радашковічах, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Пакуль колькасць затрыманых у некалькі разоў меншая, чым на мінулым тыдні. Магчыма тут дапамагла новая тактыка пратэстоўцаў, якія пачалі выходзіць у розны час на працягу ўсяго дня ў розных раёнах Менска.

 

У Смілавічах сёння затрымалі 7 чалавек, паведамляе "Вясна". Гэта значыць, нешта там адбывалася.

МУС заяўляе, што сёння толькі ў Менску было затрымана каля 100 чалавек. Гэта ў тры разы менш, чым у папярэднюю нядзелю.

Прадстаўнікі карнікаў апраўдваюць гэта тым, што групы пратэстуючых сталі "невялікімі".

У мінулую нядзелю МУС сцвярдаў, што на пратэсты выйшла 800 чалавек, з якіх затрымалі 300. Як вы лічыце, якую агульную колькасць пратэстоўцаў у гэты раз агучыць МУС?

 

Менск. Вечаровае затрыманне хлопца ў Новай Баравой. Карнікі з ходу б’юць чалавека ў твар, хоць той не збягаў і не супраціўляўся.

Дзякуй, што не прымянілі спецсродкі, могуць ганарыцца.

 

 

Затрымліваючы бацькоў з малымі дзецьмі спецсродкі не прымянялі


МУС пахваліліся, што не прымянялі спецсродкі, затрымліваючы ўчора бацькоў з малымі дзецьмі ў мікрараёне "Лебядзіны". 

Нагадаем, адзін бацька паехаў у міліцыю з дзвюма непаўнагадовымі дачкамі, другі вымушаны быў пакінуць вазок з 9-месячным дзіцём суседцы.

Па словах МУС, мужчыны "самастойна" пайшлі ў службовы аўтамабіль". На іх завялі адміністрацыйныя справы. Падобна да таго, што хутка прыйдзецца адпраўляць заяўку ў раённую адміністрацыю, каб адвесці дзіця ў пясочніцу.


Вольга Хіжынкова на волі!


Вольга Хіжынкова на волі! Яе выпусцілі пасля 42 сутак арышту. 

Перад вызваленнем Хіжынкову перавезлі ў ізалятар у Жодзіна. І выпусцілі на тры гадзіны раней, чым па пратаколе. Вольга Хіжынкова на волі! Яе выпусцілі пасля 42 сутак арышту. 

Вольга Хіжанкова ў першыя хвіліны пасля выхаду з ізалятара. Радасная і як заўжды элегантная, нягледзячы на тое, праз што ёй давялося прайсці.

 


У распрацоўцы ГУБАЗіК з-за ўдзелу ў пратэстах


Ініцыятыва BYPOL апублікавала спіс людзей, якія нібыта знаходзяцца ў распрацоўцы 3 упраўлення ГУБАЗіК з-за ўдзелу ў пратэстах.

Усяго ў спісе 86 прозвішчаў (некалькі прозвішчаў паўтараюцца) і каля 40 нумароў тэлефонаў па якіх праводзяцца "тэхнічныя мерапрыемствы", у тым ліку праслухоўка.

Хто ў гэтым спісе: телеграм-канал "МДЛУ за Свабоду" змог ідэнтыфікаваць прозвішчы як мінімум 29 студэнтаў і выкладчыкаў МДЛУ. Некаторыя з іх ужо адлічаныя або звольненыя з універсітэта за грамадзянскую пазіцыю.

 

Менчукі намалявалі трэкам "Пагоню"


Менчукі працягваюць ганяць ва ўсю моц. Гэтым разам яны намалявалі трэкам "Пагоню" ў Прылепскім заказніку, што на поўнач ад Менска.

На ўсё пра ўсё спатрэбілася 4 гадзіны.

— Чакалі лёгкай прагулкі і прыгожага трэку, атрымалі пякельны трэйль на бездарожжы і кустах. І не такі прыгожы трэк :) Але ўсё роўна было добра! — рапсавядае адзін з іх.

 

Зноў затрыманы Анатоль Бокун


Салігорск. Затрыманы лідар страйкаму "Беларуськалія" Анатоль Бокун. 

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Лідар страйкаму быў затрыманы ў парку Чатырох сціхій, дзе ў Салігорску збіраюцца пратэстоўцы.

Са жніўня Анатоль Бокун адседзеў ўжо больш за 50 сутак арышту.


"Эўрарадыё", 20 сьнежня 2020 р.

 


Будзьце ўважлівыя!


Нашыя падпісанты паведамляюць пра бусы і людзей у форме ў Менску:

"На парковке по проспекту Машерова возле гостиницы Планета несколько бусов и автобусов с каратнлями. Будьте внимательны".

"На пересечении улицы Любимого и Пр. Газеты "Звезда" припаркованы автозаки и бусики с тихарями. На Всех подъездных путях к перекрестку стоят тихари".

"9 микроавтобусов стоят уже на Зыбицкой. Около магазина "Брест" в Малиновке стоят автозаки и ГАИ".

 

 

З Маскоўскага РУУС у шпіталь хуткай дапамогі


Валанцёры паведамляюць, што з Маскоўскага РУУС вывезлі аднаго чалавека ў шпіталь хуткай дапамогі. Двух няпоўнагадовых адпусцілі.

Завадскі РУУС прыняў маскі для затрыманых ад валанцёраў.

З Кастрычніцкага РУУС пачалі перадаваць людзей на Акрэсціна.

Telegram-канал "Списки Окрестина" ведае 99 прозвішчаў затрыманых. Валанцёры ПЦ "Вясна" паведамляюць пра 94 затрыманыя асобы.

 

 

"Сутки" за днь рождения


После обысков на улице Железнодорожной (Менск) трое получили "сутки" за празднование дня рождения во дворе.

 


Затрымалі Каляднага Дзеда


У Наваполацку затрымалі Каляднага Дзеда пасля дзіцячае імпрэзы ля месцскай ялінкі.

Мужчыну затрымалі па наводцы, праверылі і праз некалькі гадзін адпусцілі.

— Ну, вы ведаеце, у якой мы дзяржаве жывём, — апраўдаліся міліцыянты.

Уладзімір заўважае, што да гэтага лічыў заўсёды, што жыве ў нармальнай краіне. Працаўнікі РУУС спрабавалі пераканаць мужчыну: тое, што адбываецца ля ялінкі, — акцыя. Ён дасюль перакананы: гэта — свята.

Таксама сёння ў Наваполацку затрымалі гісторыка, кандыдата навук і выкладчыка Полацкага ўніверсітэту Віктара Якубава. Ён да суда застанецца пад вартаю.

 

Вечаровыя акцыі


Шмат людзей гуляла па сваіх раёнах ў Менску. Вечаровыя акцыі ў розных частках беларускае сталіцы (Сухарава, Фрунзенскі раён, Пушкінская і Спартыўная, Зялёны Луг і Усход, Паўднёвы Захад, Харужай і Багдановіча, Курасоўшчына, Каменая Горка, Алтайская з Ангарскай і Лазо).

Не толькі ў менскіх мікрараёнах, але і ў іншых местах сёння выходзілі гуляць (Жодзіна, Міханавічы, Ракаў, Магілёў, Берасце, Рэчыца, Смілавічы, Смалявічы).

 

"Прэсбол" пра вызваленне Вольгі Хіжынковай


У "Прэсболе" навіна пра вызваленне Вольгі Хіжынковай то з'яўлялася, то знікала, то ізноў з'яўлялася. Цяпер яна з'явілася з прыпіскай: "І той, хто зноў здыме або сатрэ гэтую навіну, — чалавек без сумлення".

 


134 дні пратэстаў у Беларусі ў лічбах, якія збірае BYSTAT.ORG


30 393 затрыманыя (гэта больш як насельніцтва места Наваградак і параўнальна з насельніцтвам места Асіповічы).
2 219 589 рублёў — агульная сума штрафаў.
900 падазраваных у межах палітычных крымінальных справаў.
157 палітычных зняволеных.
450 задакументаваных ААН выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання.
8 загінулых.
384 затрыманні журналістаў.
4 журналісты пад вартаю.
0 крымінальных справаў у дачыненні прадстаўнікоў уладаў за гвалт.

 

"Белсат", 20 сьнежня 2020 р.

 

Сегодня в Беларуси проходят "Марши народного трибунала"


С самого утра активничало менское Сухарево — его жители прошлись массовым маршем по своему району. Позже к ним присоединились другие районы, города и даже деревни — люди образовывали колонны и выстраивались в цепи Солидарности. 

В нескольких местах карателям удалось разогнать колонны, но, в основном, они беспорядочно носились по городу и хватали случайных прохожих. 

Несмотря на наступающие праздники, люди не забывают о том, что, кроме подготовки к Новому Году, важно отстоять свой голос и давить этот режим.

Жители столичного Лебяжьего приветствуют всех, кто выходит сегодня на Марши. "Я выхожу! А ты?"

Возле станции метро "Спортивной" в столице, в Новополоцке и Щомыслице люди выстроились в цепь Солидарности у проезжей части, а жители Прилук и Ивенца вышли на Марш по окрестностям.

В столице колонны Юго-Запада и Чижовки гуляют по своим районам.

Одна из колонн Маршей в районе Парка Челюскинцев.

В Менске всё больше людей присоединяется к колоннам Маршей локально.

В районе Новинок лукашистское быдло напало на человека!

Предыстория к нападению лукашистов на человека в Новинках: на видео можно наблюдать какую-то странную митусню лошковпетушков. Всё ради того, чтобы избить одного белоруса?

В городе-герое движ продолжается: протестующие объединяются в колонны во многих районах Менска.

Колонны в Грушевке, окрестностях Парка Челюскинцев и у Комаровки.

Лошица вышла!

В Серебрянке на Марш вышло очень много людей.

Деревня Дроздово тоже вышла гулять.

В это воскресенье жители Менска продолжают выражать свой протест — стоят в цепях Солидарности, гуляют на Маршах народного трибунала. Также участники акций напоминают: "Протест заглохнет, когда диктатор сдохнет!".

Разгон на Золотой Горке. К колонне из примерно 50 человек подъехали каратели на бусиках и гражданских легковушках. Один из красномордых полицаев набросился на женщину и повалил её на землю.

Юго-Запад, Логойский тракт и Сокол тоже вышли на воскресную прогулку.

Зелёный Луг, Брилевичи, Шарики, Запад — в этих районах Менска беларусам удалось собрать серьёзные колонны.

Каратели зачем-то прибыли в 4 городскую клиническую больницу Менска, сообщает "Еврорадио". Кучкуются сейчас в фойе.

Брестчане сегодня тоже не остались в стороне. Большая цепь солидарности выстроилась на одной из улиц города над Бугом.

Речицкие партизаны сегодня открыли мемориал, посвящённый местным заводам и производствам, которые лукашистский режим угробил своей гениальной экономической политикой.

В Дзержинске, а также в Менске на улице Козыревской и в Севастопольском парке беларусы продолжают традиционную воскресную прогулку.

Так как сегодняшние Марши максимально децентрализованы, мусора отыгрываются на случайных прохожих.

Менчане даже не думают расходиться по домам: Марши продолжаются в районе Логойского тракта и улицы Маяковского.

На улице Коллекторной прошёл Марш с требованиями трибунала для Лукавого.

Протестующие перекрыли проезжую часть Городского вала в направлении Кальварийской.

Столичные Домбровка, Асаналиева, Зелёный Луг и Курасовщина прошли маршем по своим дворам большими колоннами. А в Боровлянах даже водили хороводы вокруг ёлочки.

 


ЕКРП опубликовала первый список из 28 материалов проверки


Единая книга регистрации преступлений (ЕКРП) опубликовала первый список из 28 материалов проверки.

Это имена и подтвержденные юристами доказательства преступлений сотрудников силовых структур и членов избирательных комиссий, которые фальсифицировали выборы. 

На данный момент в Единой Книге более тысячи заявлений. 397 из них было принято и отфильтровано. Среди них:

преступления против прав граждан: 117;
пытки, насилие: 188;
убийства: 9;
должностные: 66;
иные: 14. 


Telegram-канал "NEXTA", 20 сьнежня 2020 р.

 

 

Страх Таракана


Испуганный Лукашка стягивал сегодня спецтехнику к своей резиденции.

На улице Сапёров недалеко от резиденции диктатора были припаркованы десятки автозаков, автомобилей с колючей проволокой, бронетранспортеры с комплексом "Рубеж", микроавтобусы для перевозки карателей, сообщает РИА "Новости".

Возле стелы также дежурили каратели, а с обратной стороны расположенного рядом музея истории Великой Отечественной войны были замечены военные грузовики и машины с колючей проволокой.

 


Воскресенье "по-партизански"


Жители Городни провели воскресную протестную акцию "по-партизански".

Гродненцы сегодня гуляли в шапках, пальто, шарфах белого и красного цветов, кто-то — с бело-красно-белым флагом на сумке или на шапке. В центре города, на Советской улице, скандировали "Жыве Беларусь!". Улицу и одноименную площадь патрулировали милиционеры и омоновцы в форме и штатском, передает naviny.media.

По сведениям правозащитного центра "Весна", задержали четырёх местных жителей, среди них Андрей Янкович, который ранее выходил с плакатом "Ненастаяшчы прэзідэнт", уличный музыкант Антон Силич.


"Хартыя'97%", 20 сьнежня 2020 р.

 


+1 в стачке "Гродно-Азот"


Максим Холодный, мастер цеха по ремонту технологического оборудования, поддержал требования стачкома и присоединился к забастовочному движению.

Приветствуем героя!

 


Ваша открытка для народного пересидента


Министерство образования издало аж целое распоряжение, по которому вузы должны присоединиться к инициативе коммунистической партии "Ваша открытка для народного пересидента". Открытки обязательно должны быть подписаны от руки и содержать поздравления узурпатору от структурного подразделения: по 1 открытке от кафедры и по 5 открыток от студсовета — шизофрения в чистом виде. В Барановичском государственном университете, например, открытки нужно предоставить проректору по воспитательной работе А.Н. Воробей до 23 декабря.

И кто-то может подумать: "Ну что за бред? Откуда это неконтролируемое желание обслужить языком задницу старого деда?". Но достаточно вспомнить, кто у нас министр образования. Да ведь это известный приспособленец Игорь Карпенко — председатель коммунистической партии. Тот самый Карпенко, который в разгар пандемии отказывался закрывать школы и вузы и приказывал ходить там без масок. А теперь полным ходом воссоздаёт культ личности образца 1930-х.

Вопросов, как говорится, не имеем.


Telegram-канал "NEXTA", 21 сьнежня 2020 р.

 


МУС стварыла базу пратэстоўцаў


Міністэрства ўнутраных спраў стварыла базу ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый. Рашэньне прынялі "пасьля падзеяў 9 жніўня". Заносяць у базу ня толькі затрыманых, але і ідэнтыфікаваных асобаў. Ужо быў выпадак, калі дэманстранта з аднаго горада затрымалі ў іншым, праверылі па базе — і асудзілі за паўторны ўдзел.

 


Адсёньня для беларусаў зачыненыя наземныя межы


З 21 сьнежня для беларусаў зачыненыя наземныя межы: цяпер адзіны спосаб выехаць з краіны за мяжу — праз аэрапорт. Праўда, ёсьць шэраг выключэньняў (каму дазволены выезд).

 


Чаму ўлада павышае падаткі і да чаго гэта прывядзе


У 2021 роке вырастуць падаткі для ІТ, рамесьнікаў, прадпрымальнікаў, тых, хто здае жыльлё ў арэнду, акцызы на тытунь і алькаголь і інш. Экспэрты зьвязваюць гэта з "помстай сярэдняй клясе ад уладаў", бо "да паляпшэньня эканомікі такі крок не вядзе". Ён падштурхне да вываду бізнэсу з краіны і ад’езду людзей, мяркуюць экспэрты.

У іншых краінах цяпер, наадварот, выдзяляюць сродкі, каб зьменшыць удар па сярэднім прадпрымальніцтве ад пандэміі каранавірусу, уводзяць падатковыя вакацыі.

 


Каб трапіць на "содні",
фатографка "Нашай нівы" выклікала таксі для ўчастковага

 

Фатографку "Нашай Нівы" Аляксандру Піліповіч-Сушчыц асудзілі на 7 содняў арышту за нібыта ўдзел у Маршы памяці Рамана Бандарэнкі, які яна асьвятляла. Цікава, што як расказаў галоўны рэдактар выданьня Ягор Марціновіч, каб трапіць на "содні", дзяўчыне давялося выклікаць таксі і везьці ў ізалятар свайго ўчастковага: "Відаць, усе міліцэйскія бусы занятыя маніторынгам мяцежных раёнаў".

 


Валянтэра праваабарончага цэнтру "Вясна" ўдарылі па рэбрах у судзе

 

Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця перад пачаткам паседжаньня валянтэра "Вясны", які фатаграфаваў абстаноўку ў судзе, затрымалі, адвялі ў пакой, дзе няма камэраў відэаназіраньня, і ўдарылі па рэбрах, прымусіўшы выдаліць фота (на здымак трапіў міліцыянт-канваір).

 


Марш пэнсіянэраў

 

Сёньня каля 14:00 менскія пэнсіянэры сабраліся ля ўнівэрмага "Беларусь": яны хадзілі вакол ялінкі і скандавалі: "Верым! Можам! Пераможам!" На плошчы Незалежнасьці, дзе ў мінулыя тыдні пэнсіянэры зьбіраліся на традыцыйны панядзелкавы марш, амаль пуста.

А ў Горадні марш пэнсіянэраў ужо пачаўся. Падчас маршу пэнсіянэраў затрымалі сама меней траіх пэнсіянэраў: дзьвюх жанчын і аднаго мужчыну і фатографа "Народнай волі" Кацярыну Гардзееву.

Фатографа "Народнай Волі" Кацярыну Гардзееву выпусьцілі з РАУС. На яе склалі адміністрацыйны пратакол за працу без акрэдытацыі (арт. 22.9 КаАП). У карэспандэнткі забралі фотаапарат і тэлефон.

 

У Беларусі можа адбыцца канстытуцыйны пераварот


Калі ўлада адважыцца на маніпуляцыю з прыняцьцем Усебеларускім народным сходам новай Канстытуцыі, то зь юрыдычнага гледзішча гэта будзе ні чым іншым, як канстытуцыйным пераваротам, сьцьвярджае аналітык Валер Карбалевіч.

 


На магілёўца завялі крымінальную справу за бел-чырвона-белыя палосы


52-рочны магілёвец нанёс выявы бел-чырвона-белага сьцяга на слупах некалькіх вуліц на ўскрайку места. Міліцыя ўбачыла ў зробленым "апазыцыйныя сымбалі" ды "дэструктыўныя надпісы" і завяла крымінальную справу за вандалізм. Мужчына тлумачыць, што гэтак адрэагаваў на зьняважлівыя выказваньні пра нацыянальную беларускую сымболіку.

 


У Кіеве асьвяцілі Крыж ахвярам рэжыму Лукашкі


Сёньня насупраць амбасады Рэспублікі Беларусь у Кіеве (Кацюбінскага, 3) прайшло асьвячэньне памятнага Крыжа ахвярам рэжыму Лукашкі.

 


Крымінальная справа на сяброў Каардынацыйнай рады


Супраць Ціханоўскай і сяброў Каардынацыйнай рады завялі новыя крымінальныя справы. Іх вінавацяць у стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня і змове для захопу ўлады.

 


"Бел-чырвона-белая нявеста" расказала, чаму выехала зь Беларусі


Іна Зайцава кажа, што зьехала ў Кіеў, асьцерагаючыся далейшых рэпрэсій супраць сям’і. "Мужу прысудзілі "суткі" не таму, што ён вёў актыўную рэвалюцыйную дзейнасьць, а таму, што гэта рабіла я. Пра гэта мне ў вочы сказалі ў РУУС". Таксама ёй сказалі, што "доўга яе шкадавалі, але больш шкадаваць ня будуць" і знойдуць, "з кім застануцца на 15 дзён ейныя дзеці".

 

 

"Беларускі народны трыбунал" назваў імя

меркаванага забойцы Тарайкоўскага


Аляксандар Тарайкоўскі стаў першым забітым падчас сёлетніх пасьлявыбарчых пратэстаў, яго застрэлілі 9 жніўня ў Менску ў раёне праспэкту Пушкіна.

Грамадзкая ініцыятыва "Беларускі народны трыбунал" правяла папярэдняе расьсьледаваньне і прыйшла да высновы , што Тарайкоўскага забіў баец спэцпадразьдзяленьня МУС "Алмаз" Мікіта Кароваін, 1993 року нараджэньня. Паводле расьсьледаваньня, другі баец "Алмазу", імя якога ня вызначанае, суправаджаў цэль лазэрным цэлепаказьнікам і быў гатовы адкрыць агонь, калі б стрэл Кароваіна не дасягнуў мэты. Аўтар расьсьледаваньня — былы намесьнік камандзіра баявой групы "Алмазу" Ігар Макар.


"Радыё Свабода", 21 сьнежня 2020 р.

 


Марш пэнсіянэраў


Менскія пенсіянеры сёння сабраліся ля ўнівермагу "Беларусь": яны хадзілі вакол ялінкі і скандавалі: "Верым! Можам! Пераможам!". На плошчы Незалежнасці, дзе ў мінулыя тыдні людзі сталага веку збіраліся на панядзелкавы Марш мудрасці, амаль пуста.

Невялікая група пенсіянераў сабралася на пл. Незалежнасці ў Менску. Яны пакуль нікуды не ідуць.

На плошчы Незалежнасці ў Менску Ніна Багінская з нацыянальным сцягам. Каля Ніны Багінскай карнікі.

У Горадні затрымалі ўдзельнікаў Маршу мудрасці.

Людзей сталага веку даставілі ў РАУС. Агулам затрымалі каля 20 чалавек.

Сёння гарадзенцы пастанавілі прайсціся маршам з вуліцы Горкага па вуліцы Астроўскага. Пенсіянераў затрымлівалі міліцыянты Ленінскага РАУС.

Праз тры гадзіны з РАУСа вызвалілі фотакарэспандэнтку "Народнай Волі" і Tut.by Кацярыну Гардзееву.

У журналісткі забралі фотаапарат і тэлефон. Кацярыне Гардзеевай інкрымінуюць працу на незарэгістраваныя СМІ (арт.22.9 адміністратыўнага кодэксу).

 


Сяргей Южык змагаўся за навіну пра Вольгу Хіжынкову


Журналіст газеты "Прессбол" Сяргей Южык распавёў, як і чаму змагаўся за навіну пра былога прэс-сакратара берасцейскага "Дынама" і "Міс Беларусь-2008" Вольгу Хіжынкову.

Навіну неаднаразова выдалялі з сайту, потым журналіст аднавіў яе з тэкстам "І той, хто зноў здыме або сатрэ гэтую навіну, — чалавек без сумлення".

— Першапачаткова яе ўключыў дзяжурны на стужцы навін. На наш погляд, Вольга — не чужы для спорту чалавек. Перакананы, што "Прессбол" не мог прайсці міма навіны пра вызваленне Вольгі Хіжынковай. Але ўдзень гэтая навіна з сайту знікла. Затым яе зноў вярнулі і зноў знялі, а Юрый Арлоў напісаў, што забараняе яе публікаваць. Мяне гэта абурыла, таму пастанавіў весці за гэтую навіну барацьбу.

 


МУС Беларусі стварыла базу ўдзельнікаў акцый


Пра гэта ў эфіры "Беларусь-1" начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Купчэня. Такое рашэнне ў міністэрстве прынялі "пасля падзеяў 9 жніўня".

Паводле Купчэні, аператыўна-сітуацыйны штаб у Менску працуе 24 гадзіны і маніторыць "усе грамадскія месцы, асноўныя плошчы, асноўныя пункты, дзе праходзілі несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы".

У адзінай інфармацыйнай сістэме — удзельнікі акцый, карыстальнікі чатаў, адміністратары тэлеграм-каналаў. У базе пазначаны пол, узрост, рэгіён, месца працы, вучобы і захапленні чалавека.

 


"Сардэчна запрашаем у Паўночную Карэю — 2!"


Гэтак жартуюць у тэматычных каналах пра закрыццё наземнай мяжы Беларусі.

Колькі будзе дзеяць абмежаванне, ніхто не ведае. Праз паветраныя пункты пропуску пакуль выпускаюць.

 


19 абвінавачваных і 37 падазраваных


19 абвінавачваных і 37 падазраваных у крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Следчы камітэт працягвае расследаванне справы за акцыю пратэсту, якая прайшла ў Берасці 13 верасня. Максімальнае пакаранне паводле яе — 3 рока пазбаўлення волі. Справы 10 абвінавачваных перадалі пракурору для накіравання ў суд. Расследаванне ў дачыненні яшчэ 9 абвінавачваных і 37 падазраваных працягваецца.

Паводле следства, 13 верасня пратэстоўцы на скрыжаванні праспекту Машэрава, бульвару Касманаўтаў і бульвару Шаўчэнкі здзяйснялі групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, перашкаджалі руху транспартных сродкаў на паказаным участку і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацыяў.

 

 

Сенат ЗША прыняў Акт аб дэмакратыі для Беларусі!


Тлумачым. "НІХТО ня ведае, што такое Акт аб дэмакратыі для Беларусі".

Калі коратка:

Акт дэмакратыі аднаўляе асабістыя эканамічныя і візавыя санкцыі супраць пашыранага кола асобаў ва ўрадзе Беларусі і грамадзянаў Масковіі, якія звязаныя з рэпрэсіямі ў Беларусі.

Дакумент набудзе моц толькі пасля падпісання прэзідэнтам ЗША.

Законапраект прапануе пашырыць санкцыі на:

грамадзянаў Масковіі, якія маюць дачыненне да падаўлення пратэстаў;
чальцоў ЦВК і асобаў, якія дапамагалі ЦВК фальсіфікаваць выбары;
супрацоўнікаў КДБ, МУС, АМАПу;
супрацоўнікаў Мінінфармацыі, адказных за пераслед незалежных СМІ.

А таксама:

прызнаць Каардынацыйную раду законным інстытутам для ўдзелу ў дыялогу аб мірнай перадачы ўлады і не прызнае А. Лукашку "законна абраным лідэрам Беларусі";
заклікае вызваліць усіх палітвязняў;
падтрымліваць збор сведчанняў і расследаванне парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі;
ЗША не прызнаюць ўключэння Беларусі ў "саюзную дзяржаву" з Масковіяй;
падтрымліваць незалежныя СМІ, асабліва тыя, што выкарыстоўваюць беларускую мову;
падтрымка развіцця і выкарыстання тэхналогіяў па абыходзе цэнзуры;
барацьба са спробамі беларускіх уладаў блакаваць доступ у інтэрнэт.


"Белсат", 21 сьнежня 2020 р.

 


Свята — не свята без аўтазака


На адкрыццё навагодняй ялінкі ў Баранавічах пад'ехаў аўтазак і бус з карнікамі ў чорным. Без іх у Беларусі і свята — не свята.

 


8440 затрыманняў


Сацыёлаг Генадзь Коршунаў падлічыў затрыманых падчас 19 пратэставых маршаў, якія адбываліся ў Беларусі па нядзелях. Толькі ў звязку з імі адбылося 8440 затрыманняў.

 


Беларускае правасуддзе — яно такое


Менскі месцкі суд адмяніў 15 содняў, якімі суд Фрунзенскага раёна Менска пакараў паэта і музыку Уладзя Лянкевіча. Іронія ў тым, што сёння 15 сутак скончыліся — Лянкевіч адбыў іх "ад званка да званка" і выходзіць з ізалятара ў Баранавічах.

Беларускае правасуддзе — яно такое.

 


Крыху падрабязнасцяў пра базу пратэстоўцаў ад МУС


праверыць, ці ёсць там чалавек, нельга;
база не будзе ўплываць на прахаджэнне кантролю на мяжы (прынамсі, так кажа прэс-сакратарка МУС Вольга Чамадан[ава];
цёзкам удзельнікаў пратэстаў быццам бы таксама нічога не пагражае, бо база ўтрымлівае шмат інфармацыі, акрамя імя і прозвішча: рок нараджэння, месца жыхарства, занятасць.

 


Марш мудрасці


Менск. Карнікі падрыхтаваліся да Маршу мудрасці: у ваколіцах плошчы Незалежнасці стаяць іх жоўтыя аўтобусы з завешанымі вокнамі.

Ялінка на плошчы Незалежнасці, па сутнасці, ачэпленая. Але пенсіянераў не відаць. Увогуле, людзей на плошчы цяпер няшмат.

Плошчу Незалежнасці патрулююць міліцыянты. Але сёння яны панаехалі сюды дарма, Марш мудрасці праходзіць недзе ў іншым месцы.

 

 

Біль аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі


Сенат ЗША прыняў "Біль аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі". Фактычна, Беларусь цяпер за адзін крок ад таго, каб дакумент набыў моц:

біль прадстаўляецца ў ніжняй палаце Кангрэса — Палаце прадстаўнікоў;
спрэчкі ў Палаце прадстаўнікоў;
галасаванне голасам (Voice vote) у Палаце прадстаўнікоў;
перадача дакумента на разгляд у верхнюю палату Кангрэса — Сенат;
дэбаты ў Сенаце;
галасаванне Сената;
* мы цяпер тут *
падпісанне прэзідэнтам;
дакумент набывае моц.

"Біль аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі" — дакумент, які аднаўляе асабістыя эканамічныя і візавыя санкцыі супраць пашыранага кола асобаў ва ўрадзе Беларусі і грамадзянаў Масковіі, якія былі замяшаныя ў падаўленні беларускіх пратэстаў.

Акрамя таго, як мы даведалася, у дакуменце ёсць:

Заклік правесці новыя выбары;
Прызнанне Каардынацыйнага савета легітымным інстытутам, які можа ўдзельнічаць у дыялогу аб мірнай перадачы ўлады;
Заклік да вызвалення палітычных зняволеных;
Падтрымка імкнення беларускага народа да свабоды веравызнання;
Падтрымка развіцця дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі;
Адназначная заява, што ЗША не прызнаюць уключэння Беларусі ў "саюзную дзяржаву" з Масковіяй;
Аказане дапамогі беларускім СМІ і IT-сектару.


"Эўрарадыё", 21 сьнежня 2020 р.

 


323 затрыманні за мінулы тыдзень


Не менш за 323 затрыманні за мінулы тыдзень. У тым ліку 68-рочная пенсіянерка за аркуш з "Пагоняй" і чалавек з дрэўкам.

 


Навіну пра вызваленне Хіжынковай здымаў дырэктар "Прэсбола"


Дырэктар "Прэсбола":

— Навіну пра вызваленне Хіжынковай з сайта здымаў я. Устаноўка — ніякай палітыкі.

Вакол найстарэйшага спартыўнага выдання краіны адбываюцца дзіўныя рэчы.

 

Як пакаралі затрыманага ў Лебядзіным Мікалая Шуркаева


Стала вядома, як пакаралі затрыманага ў Лебядзіным Мікалая Шуркаева, якому пры затрыманні давялося аддаць вазок з 9-месячным дзіцяці чужому чалавеку.

— Когда мне сказали, что я еду в РУВД, я передал коляску соседке и попросил отвезти сына домой. Сам прошёл в микроавтобус. Меня сразу же рывком покатили на пол и нанесли два удара в затылок, видимо, кулаком. Хотя я не оказывал никакого сопротивления. Об этом я сообщил в РУВД при даче пояснений, — сказаў на судзе Мікалай.

Яго прызнавілі вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і прысудзілі штраф — 810 рублёў. Мікалай настойваў, што нічога не парушаў. Людзі проста слухалі навагоднюю музыку, што бачна на відэазапісах, зробленых у той вечар.

 

 

Сенат ЗША прыняў Акт аб дэмакратыі для Беларусі


Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.

Каб дакумент набыў моц, яго павінен падпісаць прэзідэнт ЗША.

Што такое Акт аб дэмакратыі для Беларусі?

Гэта дакумент, які прадугледжвае санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і грамадзян, якія былі замяшаныя ў фальсіфікацыі выбараў і падаўленні пратэстаў.

Акрамя таго, дакумент прызнае Каардынацыйную раду легітымным інстытутам, які можа ўдзельнічаць у дыялогу па трансферы ўлады, а таксама заклікае да вызвалення палітвязняў і расследавання злачынстваў падчас і пасля выбарчай кампаніі.

Таксама згодна з ім прадугледжаная падтрымка развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, СМІ і IT-сектара.


"Наша Ніва", 21 сьнежня 2020 р.

 


Марш мудрасьці


Бабушки и дедушки идут до победы!


Сегодняшний Марш Мудрости прошёл не только у Красного костёла, на привокзальной площади и универмага "Беларусь". Пенсионеры собрались и у памятника Марату Казею с требованием трибунала для всех карателей.

Часть пенсионеров с сегодняшней акции у универмага "Беларусь" добралась до привокзальной площади.

Ещё немного атмосферы с Марша: пенсионеры вышли — и нагло стоят перед милицией. Целенаправленно.

По логике г-на Тертеля, так выглядит неприкрытая угроза.

Бабушки и дедушки, вы — лучшие!


Telegram-канал "Баста", 21 сьнежня 2020 р.

 

 

Звольненыя музыкі Вялікага тэатру Беларусі эмігравалі ў Літву


Гэта былі дырыжор Андрэй Галанаў, саліст Ільля Сільчукоў, канцэртмайстар аркестра Рэгіна Саркісава, музыкі аркестра Ала Джыган і Аляксандра Пацёміна. Адна са звольненых, Рэгіна Саркісава кажа, што ў Беларусі "адміністрацыя ўсіх узроўняў робіць выгляд, што яна сьлепаглуханямая".

 


Магілёўскія ўлады забаранілі пікет зь бел-чырвона-белым сьцягам на гаўбцы


Актывіст гатовы быў аплаціць паслугі міліцыі, камунальнікаў і мэдыкаў, калі б масавую акцыю дазволілі. З адказу вынікае, што заяўнік месцам для пікету меўся пазначыць стадыён на вуліцы Чалюскінцаў. Яго гарвыканкам вызначыў для масавых мерапрыемстваў.

 


"Гэта мой родны сьцяг"


81-рочнуую пэнсіянэрку аштрафавалі за тое, што ішла са сьцягам (бел-чырвона-белым).

— Я ад сэрца свайго хаджу, хадзіла і хадзіць буду, проста сілы няма. Я за моладзь; я пацярпела ад гэтай улады, у мяне есьць прычына хадзіць, каб маладыя жылі ня так, як мы, — кажа жанчына. — Нам балюча, мы ідзём. Мы, пэнсіянэры, перашкаджаем, бо нам пэнсію плаціць трэба. На пэнсію я не магу купіць лекі; ня маю кватэры, у мяне адабралі кватэру. Я добра ведаю сытуацыю, ніводнага разу за Лукаш[эн]ку не галасавала, тады ўжо разумела.

 

 

Нам крычалі: "Фашысты!" Мы не разумелі за што,
пакуль не ўбачылі, што робіць АМАП


"Беларускія навіны" апублікавалі інтэрвію з маладым менчуком, які нядаўна вярнуўся з тэрміновай службы ва ўнутраных войсках. Ён расказаў, што адбывалася ў самыя гарачыя дні пратэстаў па той бок барыкад.

Суразмоўца выданьня з восені 2019-га да восені 2020-га служыў у вайсковай частцы 3310 у вайсковым мястэчку Аколіца.

— Калі мне прапанавалі службу ў частцы 3310, я сказаў на гутарцы, што не зьяўляюся прыхільнікам дзейнай улады. Разумею, што на выбарах прэзыдэнта ўнутраныя войскі могуць быць выкарыстаныя для разгонаў людзей, я ў гэтым удзельнічаць не хачу. Мяне запэўнілі, што частка 3310 не займаецца разгонам грамадзян, а толькі патруляваньнем. Я пагадзіўся.

— Што зьмянілася бліжэй да выбараў?

— У канцы вясны нас пачалі рыхтаваць да выбараў. Частка выкарыстоўвалася АМАПам для трэніровак, а нас выкарыстоўвалі як статыстаў — мы гралі ролю ўмоўных пратэстоўцаў. Затым прыехала менская абласная міліцыя, і мы ўсе разам трэніраваліся адпрацоўваць розныя манэўры.

— І як у іх разуменьні павінны былі паводзіць сябе пратэстоўцы?

— Чакалася, што яны будуць агрэсіўнымі, будуць выкарыстоўваць фізычную сілу супраць АМАПу і байцоў тэрміновай службы. Нас рыхтавалі зусім не да таго, з чым давялося сутыкнуцца на вуліцы. Меркавалася, што будзе жорсткі сілавы сцэнар з боку пратэстоўцаў, сьмертазабойства.

Нам давалі, напрыклад, драўляныя брускі, якія імітавалі камяні, і мы кідалі іх у АМАП. Кідалі ў іх шыны і бутэлькі з вадой. Яны ў адказ на нас ішлі, закрываючыся шчытамі. Задача была не пабіць, а падзяліць, акружыць. Гэта значыць, яны не трэніраваліся бегаць за людзьмі, як гэта робіцца цяпер. Трэніраваліся біць гумовымі палкамі, якія бываюць, дарэчы, розныя па масе — ад 800 грамаў да паўтара кіляграма.

Нас навучылі хутка манэўраваць, хутка мяняць пазыцыю са шчытамі. Трэба разумець, што бачнасьць у поўнай амуніцыі жудасная — шлемы вельмі старыя, падрапаныя. Як бачыць чалавек без акуляраў пры зроку мінус чатыры, так і мы бачылі ў сваіх шлемах. Так што страшэнны выгляд сілавікоў, пра які шмат пішуць, гэта вельмі сьмешна.

Прыкладна 20 ліпеня прайшлі масавыя вучэньні на аэрадроме Ліпкі, у якіх удзельнічала вельмі шмат вайскоўцаў. Ты сядзіш у аўтобусе — а на працягу дзесяці хвілін едуць і едуць машыны зь людзьмі. Там паспрабавалі выбудаваць мікрамадэль цэнтру Менску з шынаў і пачалі распрацоўваць розныя сцэнары, якія могуць адбыцца пасьля выбараў. Былі вадамёты і іншая спэцтэхніка. Адна частка вайскоўцаў грала пратэстоўцаў, іншая — карнікаў, якія павінны былі людзей выціскаць.

Мы ўспрымалі гэта як ваенную гульню, магчымасьць выплюхнуць назапашанае за час службы напружаньне і агрэсію. Ніякай рэфлексіі не было, людзі думалі, што прыедуць у Менск і будуць стаяць у нейкім ачапленьні.

На вуліцах Менску пасьля выбараў выкарыстоўвалі ўсё, што я бачыў на вучэньнях, за выключэньнем атрутнага газу, які выклікае ваніты. Ужо на вучэньнях было відаць, што гэты газ больш прычыняе шкоду ня ўмоўным пратэстоўцам, якія могуць уцячы, а карнікам, якія не павінны адхіляцца ад маршруту.


"Хлопцы, забівайце іх"


— Што адбывалася 9 жніўня?

— У дзень выбараў нас пашыхтавалі ў амуніцыі са шчытамі, сказалі дзейнічаць па ўказаньні і што мы накіроўваемся ў Менск для прадухіленьня магчымых парушэньняў правапарадку.

Мы расьселіся па машынах, якіх у калёне было каля шасьцідзесяці. Мы не разумелі, што нас чакае, адрэналін зашкальваў, было страшна ад незвычайнасьці сытуацыі. Мы ехалі, а людзі нас фатаграфавалі. Нам адразу ж сказалі надзець балаклавы і зачыніць вокны.

Спыніліся недалёка ад Купалаўскага тэатру. Гадзіну пад сёмую вечара сталі выпускаць у біятуалеты. Кармілі ў той дзень адзін раз — тушонкай і хлебам. Забягаючы наперад, скажу: з кожным прыездам у Менск якасьць харчаваньня паляпшалася. Увосень давалі нетыповую для войска ежу, гэта была спонсарская падтрымка ўнутраных войскаў. Нават вага рэзка ў многіх паднялася — мы елі ёгурты, сасіскі, сыры, згушчонку, шмат усяго.

Увогуле, мы даседзелі амаль да дзявятай вечара, думалі, ужо нічога ня будзе. Раптам прагучала каманда апрануцца (мы зьнялі бронекамізэлькі да таго часу) і вельмі хутка "марш за мной", і мы пабеглі ў бок праспэкту Незалежнасьці і да Палаца спорту, не спыняючыся.

Ужо тады пратэстоўцы крычалі ўсьлед: "Ганьба! Фашысты". Мы не разумелі, за што, пакуль ня ўбачылі, што робіць АМАП, зь якім людзі нас атаясамлялі.

Каля Палаца спорту пашыхтаваліся са шчытамі, пачалі адціскаць людзей. Апынуліся каля мастка празь Сьвіслач каля гатэля "Беларусь". Гэта быў поўны хаос, ніякіх камандаў не было чуваць, усе разгубіліся, ня ведалі, што рабіць.

У нейкі момант камандаваньне ўзялі на сябе малодшыя афіцэры, быў загад ісьці да Верхняга гораду. Мы пашыхтаваліся ў шэраг і пайшлі. Відаць было, што перад намі людзі, мы іх адціскалі. Яны нам крычалі абразьлівыя словы. Мы па-ранейшаму не разумелі, чаму яны так кажуць.

Потым каля Нямігі ўбачылі, як працуе АМАП. Добра памятаю, як супрацоўнік АМАПа з шалёнымі вачыма (іх шыхт у нейкі момант быў перад намі) сказаў нам матам, у перакладзе на беларускую мову — "Хлопцы, забівайце іх. Альбо яны, альбо мы. Яны вас шкадаваць ня будуць, і вы іх не шкадуйце". АМАП пабег на людзей, мы ішлі за імі на прыстойнай адлегласьці.

Адрэналін быў жудасны. У нейкі момант сказалі выкарыстоўваць балёнчык. Я дастаў і тут жа паклаў назад, апусьціў і палку. І зразумеў, што павінен быць не з таго боку барыкадаў. Мы ня ведалі, што адбываецца, чулі выбухі, гукі сырэнаў машын хуткай дапамогі. Нашы калегі, якія апынуліся на стэле, казалі, што там наогул была вайна.

Асабіста я нікога ня біў, ні разу не падняў руку на чалавека. Большасьць маіх таварышаў па службе таксама гэтага не рабілі. Пры гэтым мой камбат ударыў матацыкліста дубінкай і разьбіў яму шкло. Больш за тое, у нас была задача адагнаць людзей ад АМАПу, абараняць, па сутнасьці. Былі прыклады, калі тэрміновікі ўжо ў наступныя дні адпускалі людзей каля аўтазакаў.

— У вас была зброя і выбуховыя пакеты?

— Не, ва ўнутраных войсках агнястрэльная зброя была толькі ў афіцэраў.

— З вашых слоў выходзіць, што ўжо 9 жніўня супраць бяззбройных людзей мэтанакіравана вывелі армію і АМАП, якія атрымалі дазвол на загад ужываць спэцсродкі.

— Так і было. Ведаю, што спэцсродкі былі ў спэцназу, гэта значыць, у вайскоўцаў-кантрактнікаў. Загады яны атрымлівалі па рацыі, якая была толькі ў афіцэраў. Не магу сьцьвярджаць, што яны самі выбіралі мэты для стральбы. Ведаю толькі, што ў цэлым арганізацыя была слабая.

Тэрміновікі не жадалі біцца з пратэстоўцамі, жыцьцё даражэйшае

— Для вас 9 жніўня калі скончылася?

— У частку прыехалі а пятай раніцы 10 жніўня, паелі, леглі спаць. А 10-й гадзіне быў пад’ём і загад на выезд. Першыя пяць дзён спалі па тры-чатыры гадзіны. Афіцэры не сыходзілі з казармы дадому, начавалі там жа тыдні два. І толькі потым ужо сталі выпускаць на выходны.

АМАП у некалькі першых сутак працаваў амаль бяз сну.

Я быў сьведкам таго, як афіцэр пасьля ночы з 9-га на 10-га крычаў, што, маўляў, навошта мы іх чапалі, яны ж нас усіх пераб'юць. Усім было вельмі страшна. Салдаты абмяркоўвалі, што павінна здарыцца для таго, каб мы кінулі шчыты. Да серады паніка была вельмі моцная. Меркавалі, што на вуліцы выйдуць людзі ледзь не зь сякерамі і віламі. Тэрміновікі не зьбіраліся біцца зь імі, жыцьцё даражэйшае. У бой ніхто не хацеў уступаць.

Я, як і некаторыя іншыя салдаты, чакаў, калі на нас пойдуць пратэстоўцы, каб мы маглі вырвацца адтуль. Але гэтага так і ня здарылася. Пры тым, што ўсіх разам карнікаў, у тым ліку тэрміновай службы, было ня больш за пяць тысяч чалавек.

Калі разглядаць сілавы сцэнар як даступны, то разьбіць гэты баявы парадак не ўяўлялася складаным. Ён разбураецца вельмі хутка. Да таго ж трэба разумець, што тэрміновікі не былі прыхільнікамі Лукашкі. Пра тое, што за яго галасавалі, сказалі толькі двое.

У наступныя дні ідэолягі прыносілі нам улёткі — там была інфармацыя, што машыны пратэстоўцаў зьбіваюць салдатаў. Я ня ведаю, ці праўда гэта. Аднак майму калегу 9 жніўня прыляцела бутэлька ў твар, ён застаўся безь пярэдніх зубоў, расьсекла губу. Яго зашывалі.

Памятаю, як мы ў адзін зь дзён стаялі ў Малінаўцы. Нас папярэдзілі, што з дарогі матацыклісты могуць кідаць кактэйлі Молатава. Стаіш сьпінай да праспэкту Дзяржынскага, кожная машына, якая праяжджае, сыгналіць. Варта праехаць матацыклісту — уціскаеш галаву ў плечы, таму што ў любую сэкунду чакаеш, што табе ў сьпіну прыляціць. Было вельмі страшна. Здавалася, што горад на цябе палюе. Але потым усё зьмянілася.

Думаю, брутальнасьць з боку карнікаў аслабла, таму што яны зразумелі, што яшчэ крыху — і пачнецца сілавая агрэсія супраць міліцыі. Ну, а з часам пратэсты сталі часткай руціны.

Да 16 жніўня мы выяжджалі ў Менск штодня, потым па нядзелях. Пратэсты сталі падкрэсьлена мірнымі, зьявіліся жаночыя маршы. Зьмянілася рыторыка афіцэраў, якія сталі казаць аб тым, што на вуліцы выходзяць п'яныя і асацыяльныя.

— Аднак гвалт з боку АМАПу не спыняўся. Шмат у каго склалася меркаваньне, што яны былі такія жорсткія, якім ня можа быць прафэсіянал у здаровым розуме ў адносінах да мірных людзей.

— Камандзіры казалі нам, што мы ня тыя, хто павінен біць людзей, што мы не АМАП. Дарэчы, тэрміновую службу ад міліцыянта і на фота можна лёгка адрозьніць — у салдата ёсьць фляжка. Наконт нематываванай жорсткасьці адзначу: у жніўні супрацоўнікі АМАПу прымалі насвай. Я гэта бачыў на ўласныя вочы. Мы ніякіх забароненых рэчываў не прымалі.

— Як цяпер вы бачыце, што адбылося з вамі і з усімі намі?

— Для сябе я першапачаткова прыняў рашэньне не ўжываць супраць людзей сілу і быў яму верны. Я таксама ведаў, што калі б мне далі ў рукі зброю і далі загад страляць, я б гэтага не рабіў.

Я не зрабіў нічога злачыннага. Ня выключана, што калі б на маім месцы быў чалавек зь іншымі ўстаноўкамі, для пратэстоўцаў усё абярнулася б горш. Калі я сыходзіў, камандзір часткі мне сказаў, што ня ведае, якая ўлада будзе далей, але сёньня яна такая, якая ёсьць. Ён сказаў, што мы выканалі свой абавязак і пры гэтым не зрабілі нічога, за што трэба саромецца. Я таксама так лічу. Мне ня сорамна за тое, што я рабіў.

Тое, што здарылася пасьля 9 жніўня, трагічна, для мяне ў тым ліку таму, што я ўсё сваё жыцьцё быў настроены да дзейнай улады нэгатыўна. Жнівеньскія падзеі былі для мяне цяжкімі, але я не магу сказаць, што лічу сябе ў нечым вінаватым.

І мне шкада, што людзі аказаліся не гатовыя да рашучых дзеяньняў. Нам было зразумела, што калі пратэстоўцы прыціснуць, усё абрынецца за сэкунду.

Цяпер карнікі зыходзяць з таго, што ніколі не панясуць адказнасьці. Санкцыйныя сьпісы, "чорная кніга" не даюць нічога. Карнікі ўсьведамляюць, што ўлада ў Лукашкі.

Мне здаецца, што час страчаны, з пазыцыі карнікаў відаць, што пратэст звужаецца. Ім у жніўні было страшна ўвайсьці ў калёну, дзе былі сотні тысяч чалавек, а цяпер тэрміновікі ганяюць людзей па дварах. Карнікі лічаць сябе пераможцамі.

Ня варта думаць, што ў вачах карнікаў АМАП страціў рэпутацыю ў выніку таго, што рабілі яго супрацоўнікі з пратэстоўцамі. Было шмат размоў пра тое, што іх добра стымулююць матэрыяльна, у адрозьненьне ад афіцэраў унутраных войскаў. І я чуў ад афіцэраў-кантрактнікаў, што ў іх ёсьць пляны перайсьці ў АМАП. Яны ня думаюць пра далёкую пэрспэктыву, жывуць сёньняшнім днём. Рэальнасьць такая, што сёньня АМАП і міліцыя — тое, на чым працягвае трымацца Лукашка.

І ўсё ж, убачыўшы сытуацыю знутры, я думаю, што калі людзі зноў стануць масава выходзіць у места, многае зьменіцца.


"Радыё Свабода", 22 сьнежня 2020 р.

 

Нацбанк "развітаўся" з юрысткай пасля яе 15 сутак па 23.34


— Калі прыйшла на працу пасля таго, як адбыла адміністрацыйны арышт, на маім стале ляжала ўжо напісаная заява на звальненне. Мая кіраўнічка сказала, што мы развітваемся альбо паводле ўласнага, альбо паводле артыкула, распавядае Анастасія Клешч, былы юрыст Нацбанка. З работніцай вырашылі разарваць працоўныя адносіны пасля таго, як суд ёй даў 15 сутак па артыкуле 23.34. У дадатак да гэтага дзяўчыну высяляюць з інтэрната, бо там яна жыве па хадайніцтве наймальніка.

Насця адпрацавала ў Нацбанку ўсяго 2,5 месяца. За апошнія 4 месяцы на дзяўчыну двойчы складалі пратакол па артыкуле 23.34 — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, і адзін раз па 23.4 — непадпарадкаванне пры затрыманні.

— Першы раз мяне прыцягнулі за 6 верасня. Мяне сфатаграфавалі на плошчы ў Горадне, калі я прыязджала туды на выходныя. Тым разам я атрымала штраф, — распавядае Наста. — Другі раз мяне затрымалі 15 лістапада. Я прыйшла на "Плошчу пераменаў", прынесла кветкі да народнага мемарыяла Раману Бандарэнку. Потым пачула выбухі, вырашыла зайсці ў госці да сяброўкі, якая жыве ў доме побач з плошчай. Мы асабліва не сачылі, што адбывалася ў двары, пілі гарбату.

Праз нейкі час да нас у дзверы пагрукалі. Гэта былі карнікі.

Мы адкрылі. Нам сказалі, што мы кідаліся камянямі ў супрацоўнікаў АМАПа. Адказ, што ў нас няма камянёў і вокны выходзяць на другі бок дома, а не ў двор, іх не пераканаў. Наступнай версіяй было, што мы кідаліся камянямі на вуліцы, а потым забеглі сюды і схаваліся.

Наста кажа, што нічога такога яны не рабілі. Аднак, па яе словах, ім прапанавалі праехаць у РУУС і даць тлумачэнне, што яны рабілі ў кватэры.

— Мы вырашылі не супраціўляцца і пайшлі з карнікамі. На мяне склалі пратакол па артыкуле 23.34. А за тое, што гэта ўжо другі прывад, паставілі яшчэ і артыкул 23.4 за нібыта супраціў пры затрыманні.

У пратаколе было напісана, што я хапалася за форменнае абмундзіраванне людзей, якія мяне затрымлівалі, упіралася нагамі ў зямлю. Гэта пры тым, што мяне затрымалі ў кватэры на 14 паверсе, — адзначае дзяўчына. — Па сукупнасці мне далі 15 сутак. Адбывала я іх у Магілёве.

Насця кажа, што ў ізалятары падхапіла каранавірус. Адразу пасля вызвалення яна пайшла ў паліклініку, ёй зрабілі тэст, ён быў станоўчы. На лекарняным яна была менш за два тыдні.

— Калі выйшла на працу, знайшла на сваім працоўным стале напісаную за мяне заяву на звальненне. Кіраўнік патэлефанавала і сказала мне, што сёння яны са мной развітаюцца, але я магу выбраць як: будзе звальненне па артыкуле альбо па ўласным жаданні. Гэта магло быць звальненне за неадпаведнасць займанай пасадзе альбо за здзяйсненне нейкай правіны, ганебныя паводзіны дзяржаўнага служачага. Таму я вырашыла сысці паводле ўласнага, — працягвае суразмоўніца. — Мяне разлічылі, нават выплацілі матэрыяльную дапамогу да адпачынку, у які я так і не сыходзіла.

Мы звярнуліся ў Нацбанк па каментар адносна сітуацыі і спыталі, ці можа быць падставай для звальнення работніка прыцягненне яго да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 23.34. Атрымаць выразны адказ не ўдалося.

— Нацыянальны банк скасоўвае працоўныя адносіны з работнікамі па падставах, прадугледжаных Працоўным кодэксам. Адным з такіх падстаў з'яўляецца просьба работніка аб скасаванні працоўных адносін па пагадненні бакоў, — сказалі ў Нацбанку.


Аляксандра Квіткевіч


Tut.by, 22 сьнежня 2020 р.

 

 

У Сетцы з'явілася новае сведчанне злачынстваў лукашыстаў у Берасці


Карнікі страляюць ва ўпор па дэманстрантах.

Чытач тэлеграм-канала "Баста!" даслаў раней неапублікаванае відэа з разгону мірных дэманстрантаў у Берасці 10 жніўня.

На відэа можна ўбачыць, як карнікі ва ўпор страляюць па мітынгоўцах.

 


10 базавых за фота


В Лиде 19 декабря был задержан врач Васерина Галина за фото на кургане Славы. Её фото карательныме органы приурочили к пикету.

21 дек был суд, ей дали 10 б.в. Судья Мацук В.А. сказал следующую речь:

Теперь для того, чтобы сделать фото, нужно подавать прошение в Исполком, даже если вы фотографируетесь в лесу. Так как мне данная символика не нравится. И с чего вы вообще взяли, что она нравится большинству? Вы у соседа своего спросили? Без разрешения Райисполкома все ваши действия будут расцениваться как пикет!

Лидчане крайне возмущены судом над Галиной и словами судьи, и записали ей в поддержку данное видео "Пикет".

Также, хотелось бы передать огромный привет председателю Лидского суда и спросить:

Мацук Вячеслав Анатольевич, так что же всё-таки пикет?


"Хартыя’97%", 22 сьнежня 2020 р.

 


Наши герои


Стачка  ОАО "Гродно Азот" продолжает расти!

Вчера к ней присоединился мастер цеха по ремонту технологического оборудования Холодный Максим!

Приветствуем героя!

Берём пример!

Помним, что то, как быстро режим падёт, зависит от каждого из нас!

Ряды общенациональной стачки пополнил горный мастер ОАО трест "Шахтоспецстврой" Гирас Алексей Владимирович!

 


Нам нужно продвижение революции, а не подавленные "протесты"


"Слово "протест" это ошибочный стереотип, его нужно заменить, —  пишут наши читатели. — Когда люди протестуют, они требуют от сменяемой власти изменения условий. Когда власть меняет эти условия, протесты всегда стихают.

Но у нас всё не так! У нас не было ни одного протеста после 9 августа. Мы не протестуем — мы меняем власть. У нас не протестные марши и действия, а революционные, мы создаем условия исчезновения режима.

У протеста нет цели сменить власть, а у нас эта цель с самого начала. Нам требовать не у кого, никто ничего не выполнит.

Нужно заменить слово "протестные" на "революционные" действия. Нам нужно продвижение революции, а не подавленные "протесты".


Telegram-канал "Баста", 22 сьнежня 2020 р.

 


Сарцір Лукашкі ў Палацы Незалежнасьці


Давненько мы не проникали в самые потаённые и охраняемые места режима. Вы думали, что после золотых унитазов в самолёте узурпатора вас уже ничто не удивит? Тогда посмотрите на уборную деда во Дворце Независимости!

Сложно себе представить более убогое сочетание безвкусицы и дорогих отделочных материалов. Всё в лучших традициях агроренессанса: золотые унитазы, биде, краны, люстры и даже сушилки для полотенец. Всё это в непомерно огромном помещении с джакузи и мозаичным панно со средиземноморскими пейзажами.

Можно себе представить, как, забравшись на пьедестал, больной дед мнит себя римским императором. А где-то рядом ходит Наташа Массандра с подносом, подавая своему поехавшему господину разнообразные яства и вина из крымских погребов.

 


"Найдено решение" по поводу возвращения Тадеуша Кондрусевича


Глава лукашыстского МИДа Макей заявил, что "найдено решение" по поводу возвращения в Беларусь католического митрополита Тадеуша Кондрусевича

На возвращении настоял Папа Римский.

— Исходя именно из чувства глубокого уважения к Папе Римскому и из своих личных добрых отношений, глава беларусского государства счёл возможным пойти навстречу просьбе папы Римского и дать соответствующее поручение найти решение с учётом всех имеющихся правовых механизмов <...> Несмотря на ряд негативных моментов, связанных с этим человеком, — сказал глава внешнеполитического ведомства Агрофюрера.

Похоже, архиепископ всё же возвращается в Беларусь. Правда, пока неизвестно на каких условиях.

 


Пенсионерку оштрафовали на 270 рублей


Задержанную на Марше Мудрости 81-летнюю пенсионерку оштрафовали на 270 рублей

Сегодня Суд Центрального района Менска рассмотрел дело в отношении Софии Минько, которую обвинили в том, что 7 декабря она "умышленно нарушила установленный порядок проведения уличного шествия, принимала активное участие в несанкционированном организованном массовом движении группы граждан".

В момент задержания бабушка шла с участниками шествия и держала в руках бело-красно-белый флаг. Пенсионерка согласилась с тем, что выражала протест, но свою вину не признала: "бело-красно-белый — это родной флаг".


Telegram-канал "NEXTA", 22 сьнежня 2020 р.

 


Карнікі трасуць Press Club


Заснавальніцу Press Club Belarus Юлію Слуцкую затрымалі па прылёце ў Менск у Нацыянальным аэрапорце.

У офісе арганізацыі цяпер карнікі. Ператрусы адбываюцца ў дырэктара Press Club Сяргея Альшэўскага і праграмнай дырэктаркі Алы Шарко.

Чалавек у цывільным выштурхоўвае адваката Сяргея Зікрацкага з кватэры праграмнага дырэктара Press Club Алы Шарко, дзе адбываецца ператрус.

Да кватэры Алы Шарко прыехалі міліцыянты і папрасілі прайсці ўсіх журналістаў у машыну "для праверкі дакументаў".

Каля кватэры праграмнай дырэктаркі Press Club Алы Шарко, дзе адбываецца ператрус, затрымалі намесніка галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Андрэя Скурко, рэпарцэрку Onliner Таццяну Ашуркевіч і журналіста "Беларусы і рынак" Антона Мардзіловіча. Усіх вязуць у Маскоўскае РУУС для "для праверкі дакументаў".

Алу Шарко міліцыянты вязуць у Дэпартамент фінансавых расследаванняў.

Журналістаў адпусцілі з РУУС.

У Камітэце дзяржкантролю пракаментавалі справу Press Club:

— Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю ладзіць правяранне па фактах парушэнняў падатковага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовых асобаў культурна-асветніцкай установы "Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб" і іншых суб'ектаў гаспадарання, звязаных у тым ліку з паступленнем буйных грашовых сум з-за мяжы.

Прадстаўнікі Press Club, у якіх сёння былі ператрусы, затрыманыя на 72 гадзіны.

 


Улады афіцыйна дазволілі Тадэвушу Кандрусевічу вярнуцца ў Беларусь


Папа Рымскі Францішак перадаў ліст Лукашке з просьбай вырашыць сітуацыю з Тадэвушам Кандрусевічам.

Уладзімір Макей распавёў, што Лукашка прыняў ліст ад Папы Рымскага і прыняў рашэнне ў справе Кандрусевіча.

— Зыходзячы менавіта з пачуцця глыбокай павагі да Папы Рымскага і са сваіх асабістых добрых адносінаў, кіраўнік беларускай дзяржавы палічыў магчымым пайсці насустрач просьбе Папы Рымскага і даць адпаведнае даручэнне знайсці рашэнне з улікам усіх наяўных прававых механізмаў. І гэта з улікам таго, што вядома ж набліжаюцца добрыя, святыя для ўсіх святы Божага Нараджэння і ўрачыстыя падзеі. Гэта таксама было адпаведным дадатковым аргументам на карысць прыняцця рашэння па гэтым выпадку, звязанаму з архібіскупам Менска-Магілёўскім Кандрусевічам, нягледзячы на   шэраг негатыўных момантаў, звязаных з гэтай персонай, — распавёў Макей.

Улады афіцыйна дазволілі Тадэвушу Кандрусевічу вярнуцца ў Беларусь.

Арцыбіскуп прыедзе ў Менск у бліжэйшыя дні, каб прыняць удзел у калядных набажэнствах.

 

Затрымалі журналіста


У Драгічыне затрымалі журналіста Сяргея Гардзіевіча. Сяргей Гардзіевіч рэпарцёр "Першага Рэгіёну", ён перастаў выходзіць на сувязь днём 22 снежня.

 


Да журналіста з Віцебску прыйшлі карнікі


Да журналіста з Віцебску Змітра Казакевіча прыбылі міліцыянты, цяпер ладзяць ператрус.

 


Лідара рок-гурта "J: морс" выклікалі на допыт


Лідара папулярнага беларускага рок-гурта "J: морс" Уладзіміра Пугача выклікалі на допыт у Следчы камітэт.

— Уладзімір Пугач, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады выклікалі заўтра, 23 снежня, да 9.30 на допыт у Следчы камітэт, — паведаміў прэс-сакратар Каардынацыйнай Рады Антон Раднянкоў.

 


У Беларусі з'явіліся яшчэ два палітычныя зняволеныя


Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Аляксея Раманава з Хойнікаў, асуджаны на рок калоніі за "абразу прэзідэнта" (арт. 368 КК), і Мікалая Чарняўскага з Гарадка, які атрымаў паўтары рока калоніі за абразу міліцыянта ў тэлеграм-чаце.

Агулам у краіне 159 палітычных вязняў.

 


Дзедам Марозам у масцы Гая Фокса


У аддзелах прымусовага выканання на працоўных кампутарах самастойна запусцілася відэа з Дзедам Марозам у масцы Гая Фокса.

"Мы ўважліва сачылі за вамі ўвесь час. Тым, хто ўдзельнічаў ва ўсім гэтым, не будзе месца ў Новай Беларусі", — гаворыцца ў субтытрах да відэа.

Людзі, якія даслалі гэтыя відэа, сцвярджаюць, што яны знятыя ў Менску і Лагойску. Некаторыя Telegram-каналы паведамляюць, што такім чынам хакеры зламалі 2500 кампутараў.

 


Адлічаных студэнтаў пачалі забіраць у войска


21 снежня мінімум чацвярых адлічаных студэнтаў забралі на вайсковую службу.

Аднаго са студэнтаў забралі на мяжы, іншы напісаў пра патрабаванне з'явіцца ў ваенкамат і сувязь з ім знікла. Яшчэ ў аднаго студэнта не была да канца пройдзеная медычная камісія, але гэта не перашкодзіла забраць яго на службу ў Слуцак.

 


Кіраўнікі МЗС Беларусі і Швейцарыі паразмаўлялі па тэлефоне


Рапарты пра перамовы кожны бок агучыў зусім па-іншаму.

"Кіраўнік МЗС Беларусі падкрэсліў бесперспектыўны і разбуральны характар санкцыяў як інструменту вонкавай палітыкі ў сённяшнім узаемазалежным свеце. Быў пацверджаны значны патэнцыял раўнапраўнай і прагматычнай супрацы абедзвюх краінаў", — агучыў вынікі перамоваў беларускі МЗС.

"Чарговы абмен думкамі з міністрам замежных справаў Беларусі Макеем. Гвалт з боку сілаў бяспекі недапушчальны. Наталля Хершэ мае консульскую абарону: пасольства Швейцарыі ў Беларусі мае прамы доступ [да яе] і сочыць за судовай справай. Наша суайчынніца павінная быць вызвалена", — напісаў у сваім Twitter кіраўнік Федэральнага дэпартаменту замежных справаў Швейцары Ігнац’ё Кассіс.


"Белсат", 22 сьнежня 2020 р.

 

Сяргей Валошка разбурыў мемарыял Рамана Бандарэнкі на Ангарскай


Раніцай 22 снежня 57-рочны менчук Сяргей Валошка раскідаў нагамі свечкі на мемарыяле, прысвечаным Раману Бандарэнку. На Ангарскай, дзе ён жыве, ён вядомы тым, што знішчае БЧБ-сімволіку і кідаецца гнілымі яблыкамі ў мурал са Святланай Ціханоўскай.

У міліцэйскіх прэс-рэлізах такіх, як ён, называюць "неабыякавымі грамадзянамі", у тг-каналах пратэстоўцаў — "прашытымі ямыбацькамі". "Эўрарадыё" пагутарыла з ім, каб паспрабаваць зразумець. Але не атрымалася.

 


Перастала выходзіць на сувязь Ксенія Луцкіна


Перастала выходзіць на сувязь сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна. "Ёсць верагоднасць, што ў яе цяпер праходзіць ператрус", — паведамляе Telegram-канал @rada_vision.

Луцкіна паспела адправіць экстраннае паведамленне. З яго відаць, што яна цяпер дома.

Ксенія Луцкіна — адна з журналістак, якія сышлі з Белтэлерадыёкампаніі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

 


Ператрус у дырэктара "Акадэміі прэс-клуба"


Карнікі прыйшлі з ператрусам і да дырэктара "Акадэміі прэс-клуба" Сяргея Якупава.

Ахова завода "Гарызонт" не пускае журналістаў за турнікет свайго будынка, дзе Press Club Belarus арандуе памяшканне. Там цяпер, найхутчэй, таксама праходзіць ператрус.

Дочь основателя Press Club Belarus Юлии Слуцкой рассказывает о задержании мамы и обыске:

— Человек 10 в штатском подогнали бус и увезли её.

Па звестках супрацоўнікаў Press Club Belarus, побач з домам Алы Шарко, дзе праходзіць ператрус, затрыманыя некалькі журналістаў. Іх вызуць у РУУС — "правяраць дакументы".

Затрыманых ля кватэры Алы Шарко намесніка галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Андрэя Скурко, рэпарцэрку Onliner Таццяну Ашуркевіч і журналіста Антона Мардзіловіча выпусцілі амаль адразу пасля таго, як прывезлі ў Маскоўскае РУУС. Выглядае на тое, што іх затрымалі, каб звезці з месца, дзе праходзіў вобшук, і карнікі маглі выйсці з кватэры без сведкаў.

 


28 матэрыялаў праверкі ў "Адзінай кнізе рэгістрацыі злачынстваў"


Катаванні, пагрозы згвалтавання, агнястрэльныя раненні — усё гэта ў першым спісе з 28 матэрыялаў праверкі ў "Адзінай кнізе рэгістрацыі злачынстваў".

Імёны заяўнікаў схаваныя, а ў большасці выпадкаў тыя, хто катаваў, збіваў і пагражаў затрыманым, не ўстаноўленыя. У такіх гісторыях удзельнікамі злачынства называюцца непасрэдныя начальнікі карнікаў.

Складальнікі сцвярджаюць, што гэта імёны і пацверджаныя юрыстамі доказы злачынстваў супрацоўнікаў карных структур і сябраў выбарчых камісій, якія фальсіфікавалі выбары.

З 28 апублікаваных гісторый — 19 пра катаванні, гвалт і выкраданні ў Беларусі пачынаючы з першых дзён пратэстаў у жніўні.


Інстаграм выдаліў акаўнт прапагандонаў з АНТ? Якая сумная навіна!

З інстаграма выдалілі акаўнт тэлеканала АНТ. Калі вы ведаеце каго-небудзь з тых 24 тысяч, хто быў на яго падпісаны, — парайце гэтаму чалавеку не бедаваць, а скарыстацца шансам змяніць жыццё і неадкладна падпісацца на "Эўрарадыё"!


"Эўрарадыё", 22 сьнежня 2020 р.

 

 

Захопленыя 2500 кампутараў Міністэрства юстыцыі Беларусі


Сьвяты Мікалай у масцы Гая Фокса папярэдзіў лукашыстаў.

На Telegram-канале "Страна для жизни" учора з'явілася відэа, на якім бачна, што на адным з манітораў у аддзеле прымусовага выканання Лагойскага раёна прайграваецца дзіўны ролік.

Telegram-каналу "Беларусь головного мозга" стала вядома, што гэта далёка не адзінкавы выпадак, былі атакаваныя не менш за 2500 кампутараў Міністэрства юстыцыі. На ўсіх маніторах у сетцы адначасова з'явілася гэтае відэа, закрыць яго было немагчыма. Такім чынам кіберпартызаны перадалі "прывітанне" ўсім чыноўнікам, якія застаюцца пры ўладзе. З наяўнай інфармацыі, каб спыніць трансляцыю, кіраўніцтва было вымушана адключыць цэнтральны кампутар.

Апроч іншага, кіберпартызанам удалося выняць досыць цікавы масіў звестак. Будзем спадзявацца, што ім знойдзецца выкарыстанне ў свой час.

 

Менскія пенсіянеры неспадзявана выйшлі на акцыю

каля Камароўскага рынку


Як паведамляе Telegram-канал "Выбары бачыш?", менскія пенсіянеры выйшлі на акцыю пратэсту. Яны прайшліся маршам каля Камароўскага рынку, скандуючы "Жыве Беларусь!".

Адзначым, што акцыя стала сапраўднай нечаканасцю, бо пенсіянеры традыцыйна выходзяць на Марш Мудрасці ў панядзелак.

 


Найдены каратели, ответственные за издевательства над Николаем Дедком


Справедливый суд настигнет всех соучастников преступлений режима.

Инициативой BYPOL установлены силовики, ответственные за незаконное задержание и пытки политического активиста и блогера Дедка Николая Александровича, о задержании которого 12 ноября заявило МВД.

Его непосредственной разработкой занимались сотрудники 3 управления ГУБОПиК: заместитель начальника управления — начальник 1 отдела полковник милиции Алёкса Александр Иванович, (родился 07.04.1978), и заместитель начальника 1 отдела управления подполковник милиции Тарасик Иван Александрович, о котором мы ранее уже рассказывали.

В октябре 2020 г. ГУБОПиК установил знакомую Дедка Н.А., с которой тот периодически встречался. За девушкой было организовано наблюдение, изъяты видеозаписи с камер видеонаблюдения Менского метрополитена, для выявления Дедка Н.А. среди пассажиров использовалась программа KiPod, разработанная компанией "Синезис".

В результате этих мероприятий стало известно, что Дедок Н.А. проживает в п. Сосновый Осиповичского р-на, откуда на маршрутном такси регулярно выезжает в г. Менск, пользуясь далее станцией метро "Могилёвская".

После задержания Дедок Н.А. подвергся пыткам, непосредственными исполнителями которых являлись сотрудники СОБР, а руководителями — Алекса А.И. и Тарасик И.А.

 


Золатавалютны запас Беларусі тэрмінова перавялі ў залатыя зліткі


Да чаго рыхтуецца Таракан?

Як стала вядома, у 2020 роке Нацбанк перавёў большую частку золатавалютных рэзерваў краіны ў фізічнае золата. ЗВР перайшлі з лічбаў на рахунках у залатыя зліткі, якія можна памацаць рукамі. З аднаго боку, сёлета золата даражэла, і растлумачыць такі крок проста. А вось з іншага боку — не ўсё так проста, адзначае InfoBank.by.

Тэлеграм-канал "Эканоміка" апублікаваў такі графік са словамі "За 2020 рок Нацбанк перацягнуў 3/4 золата ў фізічныя зліткі. На канец 2019 року ў злітках было толькі 1/3 металу. Да чаго рыхтуемся?".

InfoBank.by тлумачыць, што залаты запас неабавязкова захоўваць даслоўна ў золаце. Акрамя ўласна залатых зліткаў, ёсць яшчэ і абязлічаныя залатыя рахункі. Гэта значыць, гэта аналаг банкаўскага рахунку, толькі дэпазіт не ў рублях або ў эўрах, а ў золаце.

Нацыянальныя банкі ў плане адасобленых рахункаў нічым не адрозніваюцца ад звычайных грамадзян. Яны таксама могуць абмяняць нейкую суму грошай (у гэтым выпадку — валюты) на рахункі ў золаце.

На сайце Нацбанку Беларусі журналісты the-village.me знайшлі пацвярджэнне: сапраўды, за гэты год велізарная частка залатога запасу краіны была пераведзеная ў залатыя зліткі (справаздача "Аплатны баланс, міжнародная інвестыцыйная пазіцыя і валавая замежная запазычанасць Рэспублікі Беларусь за студзень-верасень 2020 року").

Так, на 1 студзеня 2020 року на адасобленых залатых рахунках "безнаяўнага" золата было на 1,603 млрд даляраў, а залатых зліткаў — на 784,2 млн даляраў. А на 1 кастрычніка 2020 года на адасобленых рахунках было ўжо ўсяго 770,1 млн даляраў (падзенне на 52%), а залатых зліткаў — на 2,2233 млрд даляраў (рост на 184%).

Як золата з "безнаяўных грошай" перацякло ў "наяўныя"? Нацбанк піша, што не "ў выніку аперацый", а, у асноўным, "за кошт іншых змен".

Многія нацыянальныя банкі захоўваюць свае залатыя запасы (у тым ліку безнаяўныя) не ў сябе дома, а ў банках тых краін, якія ўважаюцца за "надзейныя". А могуць і наогул перамясціць на захоўванне ў іншую краіну свае залатыя зліткі. Венесуэла захоўвала сваё золата ў Вялікай Брытаніі, а калі прэзідэнт Нікалас Мадура паспрабаваў запатрабаваць у ангельцаў золата назад, яму паведамілі, што на пастанову амерыканскага суда ён "не зусім прэзідэнт", і тое, што ён сядзіць у прэзідэнцкім палацы Венесуэлы, — гэта няправільна. Таму і золата назад не атрымае.

Магчыма, тым самым тлумачыцца і тое, што Беларусь раптам перавяла свае абязлічаныя залатыя рахункі ў звонкія залатыя зліткі, бо рахунак у іншай краіне змогуць заблакаваць у кожны момант.

Паводле інфармацыі на 1 снежня 2020 року, міжнародныя золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 7,3673 млрд даляраў ЗША.

Вось як мянялася структура залатога запасу краіны за апошнія 15 рокаў.

Хоць на графіцы на сайце Нацбанку свежыя кастрычніцкія звесткі яшчэ не адлюстраваныя.

 


Беларускі афіцэр:

Сярод лейтэнантаў і капітанаў больш прыхільнікаў перамен


Камандаванне УС баіцца ўдзелу малодшых афіцэраў у пратэстах.

Ігар Савельеў (імя зменена на просьбу героя) працаваў афіцэрам у адной з вайсковых частак Горадні і ўдзельнічаў у мірных акцыях пратэсту. На адным з маршаў яго затрымалі. Увосень ён звольніўся з Узброеных сіл, а ў пачатку зімы пакінуў краіну. З пераездам дапамаглі беларускія фонды салідарнасці. Рэпарцёр Hrodna.life запісаў гісторыю былога вайскоўца.

Ігар прапрацаваў ва Узброеных сілах Беларусі больш за тры рока. Яму падабалася ў войску: марыў аб вайсковай кар'еры. Але падзеі ў краіне і стаўленне кіраўніцтва прымусілі маладога афіцэра задумацца аб звальненні.


Пратэст і афіцэры


Пасля выбараў камандзір злучэння, у якім служыў Ігар, сабраў падпарадкаваных на нараду і сказаў: "Хто мае іншыя погляды на тое, што адбываецца ў краіне і не падтрымлівае ўрад — пішыце рапарты на звальненне". Тады Ігар надумаў сысці.

— Самае сумнае, што нашай краіне не патрэбныя ініцыятыўныя і разважныя людзі, а патрэбныя паслухмяныя выканаўцы, — кажа ён.

Ігар кажа, што ў яго частцы шмат добрых афіцэраў, прапаршчыкаў і вайскоўцаў-кантрактнікаў. На ягоную думку, з розных прычын яны не могуць звольніцца або выказацца аб падзеях у краіне. У многіх крэдытнае жыллё, жонкі ў дэкрэце, а камусьці проста засталося няшмат да пенсіі.

Са слоў Ігара, у жніўні пасля выбараў кіраўніцтва часткі забараніла афіцэрам і кантрактнікам з'яўляцца на вуліцах места пасля 21:00. Магчыма, для таго, каб вайскоўцы не ўдзельнічалі ў пратэстах і не былі затрыманыя.

— Я быў з 9 да 11 жніўня на вуліцы. Бачыў, што адбывалася напраўду, як людзей збівалі і затрымлівалі. Сам стараўся не ўмешвацца. Разумеў, што калі мяне затрымаюць, то могуць судзіць як вайскоўца.

 

Ігар упэўнены, што сярод малодшага афіцэрскага складу, да капітана ўключна, больш прыхільнікаў перамен, чым сярод старшага афіцэрскага складу. Мяркую, што іншыя не могуць сказаць тое, што думаюць.

— Занадта вялікія зоркі на пагонах і баяцца страціць іх, — кажа ён. — Мы з жонкай надумалі з'ехаць з Беларусі, бо не задавальняў узровень жыцця. Мы разумелі, што будзе толькі горш.

Таксама ў Ігара былі пэўныя асцярогі праз удзелу ў пратэсце яшчэ падчас працы ў войску. У лістападзе яго асудзілі паводле арт. 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), ён атрымаў штраф.

— Зняволення ўдалося пазбегнуць, дапамагла служба ў войску. Пасля майго затрымання камандаванне часткі намякнула, што калі я звольнюся, яны могуць абмежаваць мне выезд за мяжу, калі раптам надумаю здымаць відэа ці даваць інтэрв'ю, якія зневажаюць гонар войска.


Заробак, які не вырас за тры рока


Калі Ігар пасля вайсковай кафедры прыйшоў служыць ва Узброеныя сілы, ён меў амаль $400. Пасля трох гадоў службы, маючы надбаўкі за выслугу рокаў, а таксама пасаду з больш высокім каэфіцыентам і іншы ранг, меў тыя ж $400.

Жонка працавала ў грамадскім харчаванні. Яе заробак вагаўся ў залежнасці ад сезону ад 500 да 1100 рублёў.

— За тры рока заробак жонкі таксама не моцна змяніўся. З гэтага можна зрабіць выснову, што пасля трох гадоў працы і інфляцыі, у даляравым эквіваленце мы сталі мець менш, хоць у рублях заробак стаў вышэйшы.


Дапамога ад фондаў


Ігар з жонкай спакойна перасёк мяжу з Польшчай у снежні. За дапамогу ён дзякуе беларускім фондам салідарнасці.

Фонды дапамаглі Ігару аплаціць штраф за ўдзел у мірным шэсці, дапамаглі грашыма пры звальненні і выдалілі прадуктовыя наборы.

 


Наш герой


Регулировщик скорости движения вагонов Василий Лобус поддержал требования забастовочного движения и присоединился к страйку.


"Хартыя’97%", 23 сьнежня 2020 р.

 


У Менску затрымалі ўдзельнікаў акцыі пэнсіянэраў


У цэнтры Менску 23 сьнежня прайшоў пазачарговы "Марш мудрасьці" — акцыя пэнсіянэраў, што звычайна адбываецца ў панядзелкі, паведамляе БелаПАН.

Каля двух дзясяткаў чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, парасонамі і стужкамі прайшлі па вуліцах Веры Харужай, Куйбышава і Кульман, скандуючы: "Жыве Беларусь!", "Свабоду нашым дзецям!" і "Фашызм ня пройдзе!".

Адна з пастаянных удзельніц маршу паведаміла БелаПАН, што ў канцы акцыі на вуліцы Багдановіча пачаліся затрыманьні.

— Бліжэй да парку Дружбы Народаў пад’ехаў белы бус і забраў меркавана трох чалавек. Забіралі тых, хто маладзейшы, у раёне 50 рокаў, — сказала яна.

Прозьвішчы затрыманых і іх дакладная колькасьць пакуль невядомыя.

Папярэдняя акцыя 21 сьнежня прайшла бяз загадзя абвешчанага месца збору, каб пазьбегнуць затрыманьняў.

 


ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі. Хто ў сьпісе


Міністэрства фінансаў ЗША 23 сьнежня ўвяло санкцыі супраць чатырох юрыдычных і адной фізычнай асобы ў Беларусі ў сувязі з фальсыфікацыяй прэзыдэнцкіх выбараў і пасьлявыбарчым гвалтам з боку дзяржавы.

Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.

Пад санкцыі патрапілі: Цэнтральная выбарчая камісія, Атрад міліцыі асобнага прызначэньня (АМАП), Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных спраў Менскага гарвыканкаму, падразьдзяленьне "Альфа" КДБ і Генадзь Казакевіч, намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі — начальнік крымінальнай міліцыі.

"Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў на чале са старшынёй Лідзіяй Ярмо[шынай], намесьнікам старшыні Вадзімам Іпатавым і сакратаром Аленай Дмухайлай, якія ўжо знаходзяцца пад санкцыямі, кіравалі фальшывымі прэзыдэнцкімі выбарамі 9 жніўня. Выбары з мноствам парушэньняў — якія ўключалі забарону ўдзелу для апазыцыйных кандыдатаў, забарону доступу назіральнікаў і зацьвярджэньне непраўдзівага падліку галасоў — не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі", — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства фінансаў ЗША.

Адносна Генадзя Казакевіча адзначаецца, што ён, як намесьнік міністра ўнутраных спраў і начальнік крымінальнай міліцыі, "адказваў за дзеяньні крымінальнай міліцыі ў ролі выканаўцаў санкцыянаванай раней А. Лукашкай палітыкі жорсткіх разгонаў дэмакратычных пратэстаў у Беларусі".

Пра падразьдзяленьне "Альфа", АМАП і Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных спраў Менскага гарвыканкаму сказана, што яны "ўдзельнічалі у жорсткіх пасьлявыбарчых рэпрэсіях і падаўленьні мірных акцый пратэсту ў Менску".

Дзярждэпартамэнт ЗША таксама ўвёў візавыя абмежаваньні ў дачыненьні да 39 беларусаў, якія нясуць адказнасць за падрыў дэмакратыі ў Беларусі, гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША Майка Пампэо.

Сьпіс гэтых асоб пакуль не апублікаваны. Усяго візавыя абмежаваньні ўведзеныя супраць 63 грамадзян Беларусі за фальсыфікацыю вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і рэпрэсіі, якія працягваюцца па сёньняшні дзень.

Міністэрства фінансаў ЗША раней паведамляла, што ўведзеныя санкцыі супраць кіраўніка МУС Беларусі Юрыя Караева, намеснік кіраўніка МУС і кіраўніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Аляксандар Барсукова, намесніка кіраўніка МУС і камандуючага ўнутранымі войскамі Юрыя Назаранка, намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Хазалбек Атабекова, камандзіра менскага АМАПа Дзмітрыя балабы, сакратара ЦВК Беларусі Алены Дмухайлы, намеснік старшыні ЦВК Вадзіма Іпатава, начальніка ГУУС Менгарвыканкама Івана Кубракова.

 


"Мы ня спынімся, пакуль іх не пасадзяць за краты"


Да Луканкі і людзей вакол яго трэба ставіцца, як да былога прэзыдэнта Лібэрыі, якога пакаралі 50 рокамі зьняволеньня, лічыць амэрыканскі распрацоўнік Акту аб дэмакратыі ў Беларусі.

— Мы ня спынімся, пакуль іх не пасадзяць за краты, — сказаў кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт.

 

ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да некалькіх арганізацый

і афіцыйных асобаў Беларусі


Сярод іх — Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі, намесьнік кіраўніка МУС Генадзь Казакевіч, ГУУС Менгарвыканкаму, менскі АМАП і падразьдзяленьне КДБ "Альфа".

 


2 рока "хатняй хіміі" за "крадзеж" мянтоўскай рацыі


У Берасьці ўдзельніка пратэсту асудзілі на 2 рока "хатняй хіміі" за крадзеж міліцэйскай рацыі.

Сам мужчына сьцьвярджае, што ўзяў рацыю ў якасьці доказу злачынстваў невядомых, якія затрымлівалі мірных дэманстрантаў.

 

 

Марш пэнсіянэраў у Менску


Пэнсіянэры правялі ў Менску невялікае шэсьце, піша @motokohelp. Былі затрыманьні.

— Бліжэй да парку Дружбы Народаў пад’ехаў белы бус і забраў меркавана трох чалавек. Забіралі тых, хто маладзейшы, у раёне 50 рокаў, — сказала адна ўдзельніца акцыі.

 

Вобшук у кватэры гомельскага актывіста АГП


Зараз адбываецца вобшук у кватэры гомельскага актывіста АГП Уладзімера Няпомняшчых. На актывіста завялі крымінальную справу за "пагрозу ці гвалт у дачыненьні да службовай асобы пры выкананьні".

 


Вечаровыя акцыі


Жодзінцы зладзілі акцыю салідарнасьці зь Міколам Дзядком; Менск: марш жыхароў Уручча і Ваеннага Гарадка, менчукі водзяць карагод і загадваюць "тое самае" жаданьне, жыхары Лебядзiнага прыяжджалі з навагоднімі віншаваньнямi у Новую Баравую, "ланцугі салідарнасьці" ў мікрараёне Чкалаўскі і ў Зялёным Лузе; Бярозаўка, Горадня (м-н Альшанка, Южны), Ворша, Сёмкава.


"Радыё Свабода", 23 сьнежня 2020 р.

 


Жанчыну з эпілепсіяй пакаралі 25 соднямі арышту


21 снежня суддзя Фрунзенскага суда Вікторыя Крэпская пакарала 25 суткамі па ч. 3 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП Людмілу Паўлоўскую. Раней яе ўжо судзілі па першай частцы артыкула 23.34 і пакаралі тэрмінам на 12 содняў.

— У аўтобусе ў яе здарыўся прыступ эпілепсіі, аднак тыя, хто затрымліваў жанчыну, падумалі, што яна неадэкватная, і не выклікалі хуткую. Суддзя таксама не звярнула ўвагі на хваробу, — распавяла сястра затрыманай.

На паседжанні 21 снежня не было адваката, але шэраг супярэчнасцяў заўважны і без яго: не супадаюць месца затрымання і акалічнасці. Дзяўчыну затрымалі на Харкаўскай, хаця ў пратаколе пазначаная іншая вуліца — Прытыцкага. Супрацоўнікі АМАПу затрымалі яе не ў калоне: калі да яе пад'ехаў бусік, яна ішла адна, у пратаколе гаворыцца пра ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Сястра мяркуе, што маглі заўважыць чырвона-белыя пальчаткі. Калі Людмілу папрасілі прайсці ў аўтобус праверыць дакументы, яна не супраціўлялася, хаця судзілі яе ў тым ліку і паводле артыкулу за супраціў.

 


У Берасці на свабоду пасля трох содняў у ізалятары выйшла Алена Гнаўк


Нагадаем, у нядзелю спадарыня Алена прыйшла да РАУСу Ленінскага раёну Берасця, каб перадаць у ізалятар пластыкавае вядро для смецця. Спадарыня Алена кажа, што гэта быў учынак ад чыстага сэрца, каб палепшыць умовы ў ІЧУ. У РАУС ёй прапанавалі асабіста перадаць вядро ў ізалятар, Алена спусцілася ў падвал, але выйсці ўжо не змагла.

Як пазней даведаліся сукамерніцы Гнаўк, такі падарунак нібыта абразіў міліцыянтаў. Сама Алена адзначае, што гэтым разам яе змясцілі ў лепшую камеру, давалі кіпень, і адпусцілі праз 72 гадзіны без складвання пратаколу.

 


Справа "Прэс-клубу"


На стан 23 снежня затрыманыя:

Заснавальніца "Прэс-клубу" журналістка Юлія Слуцкая;
Працаўнік "Прэс-клубу" і сын Юліі Пётр Слуцкі;
Праграмная дырэктарка "Прэс-клубу" Ала Шарко;
Дырэктар "Прэс-клубу" Сяргей Альшэўскі;
Дырэктар "Акадэміі Прэс-клубу" Сяргей Якупаў.

Пра гэта паведаміла дачка Юліі Слуцкай Аляксандра.

Цяпер невядома, дзе знаходзяцца затрыманыя. Іх не могуць знайсці родныя. Учора стала вядома, іх затрымалі на 72 гадзіны.

Фінансавы дырэктар "Прэс-клубу" Сяргей Альшэўскі знайшоўся на Акрэсціна.

Родным паведамілі, што затрыманы ўчора Сяргей Альшэўскі цяпер на Акрэсціна. Пры гэтым сілавікі адмаўляюцца пракаментаваць, на падставе якіх абвінавачванняў адбыліся затрыманні.

 


Апячатаны офіс пракату Photobuba


Апячатаны офіс вядомага ў асяроддзі фатографаў пракату Photobuba.

Будынак размяшчаецца на вуліцы Захарава, 29а. Адзін з кліентаў кампаніі сёння наткнуўся на апячатаныя дзверы. На паперы — пячатка Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю.

Тэлефон дырэктара сэрвісу недаступны, з прадстаўнікамі кампаніі звязацца не атрымліваецца.

 


Судовы канвеер сёння працаваў у Берасці


У судзе Ленінскага раёну Берасця Святаслаў Каліна агучыў прысуд 34-рочнаму берасцейцу Дзмітрыю Шчурко — 2 рока абмежавання волі без скіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Ён праходзіў паводле арт. 205, ч. 1 (крадзеж) Крымінальнага кодэксу. Шчурко абвінавачваюць у крадзяжы рацыі ў амапаўца 20 верасня, падчас акцыі пратэсту. Дзмітрый сцвярджае, што рацыі не краў, а падняў калі яна ляжала на тратуары. МУС сцвярджае, што рацыя каштуе 894 рублі, Шчурко і ягоны адвакат лічаць, што мінімум у тры разы менш. Сваёй віны Шчурко цалкам не прызнае.

Сведкам ад АМАПу быў чалавек на прозвішча Іваноў, які скажоным голасам даў сведчанні з памяшкання для абароны сведкаў. Шчурко заявіў "Белсату", што лічыць гэтую справу палітычнай, і прызнаўся, што чакаў горшага.

А вось берасцеец Аляксандр Бабіч атрымаў 3,5 рока ў калоніі агульнага рэжыму, Міхаіл Шабалюк — 3 рока калоніі агульнага рэжыму. Такое рашэнне вынес суд Маскоўскага раёну Берасця ў асобе Яўгена Брэгана.

 


Ператрусы ў бабруйскіх медыкаў


У Бабруйску адбываюцца ператрусы ў медыкаў Ілоны Златкінай і Ірыны Іванчыкавай.

Жанчыны былі затрыманыя  і аштрафаваныя яшчэ ўвосень паводле арт. 23.34 КаАП. Пазней іх звольнілі з працы.

Цяпер, паводле пакуль не пацверджанае інфармацыі, адносна іх распачалі крымінальную справу за абразу галоўнага лекара Бабруйскае цэнтральнае лякарні, і ператрусы звязаныя з гэтым.

 


Лукашысты атрымалі ўзнагароды


90 лукашыстаў атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды і падзякі ад Лукашкі.


Сярод іх — ігумення Гаўрыіла (узнагароджаная ордэнам Францыска Скарыны), спявачкі Жанэт і Алёна Ланская, кіраўнік праўладнага Беларускага саюзу журналістаў Андрэй Крывашэеў, кіраўніца "Беллегпраму" Таццяна Лугіна.

 


Невядомыя скралі сцяг у Новай Баравой


Невядомыя пераскочылі цераз плот ды скралі сцяг з кватэры на першым паверсе ў Новай Баравой.

"А затем...для чего-то потрясли елку с обычными украшениями без бчб", — пішуць чытачы. "Масандра" скончылася, і красці аздобы цяпер не так весела?"


"Белсат", 23 сьнежня 2020 р.

 

 

Затрыманы яшчэ адзін супрацоўнік Press Club Belarus


Затрыманы яшчэ адзін супрацоўнік Press Club Belarus — аператар і гукаінжынер Пётр Слуцкі. З раніцы яго тэлефон недасяжны.

Такім чынам, у выніку ўчорашняй атакі на "Прэсс-клуб" затрыманыя як мінімум пяцёра супрацоўнікаў установы: Юліі Слуцкай і Пятра Слуцкага, Алы Шарко, Сяргея Альшэўскага і Сяргея Якупава. Камітэт дзяржкантролю пракаментаваў, што Дэпартамент фінансавых расследаванняў правярае Press Club Belarus на прадмет сыхода ад падаткаў.

 


Марш пэнсіянэраў у Менску


У Менску пенсіянеры правялі невялікі марш побач з Камароўскім рынкам. Ахова рынка амаль адразу выклікала на іх міліцыю, але яны ўсё роўна паспелі пагуляць па навакольных вуліцах.


"Эўрарадыё", 23 сьнежня 2020 р.

 


Главреда "Брестской газеты" вызывают в прокуратуру


Главного редактора "Брестской газеты" вызывают в прокуратуру из-за ролика, в котором брестчане призывали остановить насилие.

— Я не первый и, наверное, не последний, кого вызывают по поводу этого видеоролика. Ничего там противозаконного нет, иначе бы я в нем не снимался. Но сейчас власть работает в режиме зачистки всех и вся, кому не нравятся их действия и кто публично об этом заявляет. А мое участие в этом ролике — это естественная реакция нормальных людей на происходящее, выраженная публично с использованием современных технологий и каналов распространения, — комментирует ситуацию главный редактор.

 


Появилась информация об угрозе жизни Николая Дедка


Александр Дедок, отец находящегося в заключении анархиста Николая Дедка, сообщил, что у них появилась информация об угрозе жизни его сына.

Мужчина говорит, что очень обеспокоен этой информацией, а администрация СИЗО на Володарского, где держат его сына, сообщать сведения по телефону отказывается. Об этом Александр Дедок рассказал "Радыё Свабода".

— Один из заключенных "Володарки" смог передать через свою мать, что Николая там хотят убить, создают условия, чтобы он умер. Но что это означает — угроза заразиться коронавирусом или что-то другое, выяснить мы не можем.  Когда звоним в администрацию СИЗО, там говорят, чтобы мы обращались к ним письменно и что они через два дня ответят. Но ждать невозможно: сердце разрывается, когда говорят об угрозе жизни, а ты не знаешь, что с сыном. Вынужден обратиться в медиа, чтобы должностные лица узнали мою мысль: бесчеловечно блокировать информацию о людях, которые оказались за решёткой в такое опасное время, как пандемия. Это противоречит закону и нормам морали, — говорит Александр Дедок.

Узнать, что происходит с сыном, родители не могут: в настоящий момент они болеют коронавирусом и находятся на самоизоляции. Им известно только, что камера Николая Дедка сейчас на карантине из-за коронавируса, поэтому к нему не допускают адвоката. О состоянии сына и о том, болен ли он, они ничего не знают: последнее письмо получили от него 29 ноября.


Telegram-канал "Баста", 23 сьнежня 2020 р.

 

 

"Лучшая поправка — Сашина отставка".
Как этим вечером протестовали беларусы по всей стране


Столичные Уручье, Юго-Запад и Малиновка не ждали воскресенья, а вышли гулять этим вечером.

Берестчане собрались на протестную акцию, чтобы ещё раз напомнить о народных требованиях к оккупантам.

Городненские районы Ольшанка и Южный прошлись маршем по городу, шествие завершилось цепью солидарности.

Жители Жодино выступили с поддержкой политзаключённому Миколе Дедку и требуют его освобождения.


Telegram-канал "NEXTA", 23 сьнежня 2020 р.

 

 

У Віцебску судзяць каталіцкіх святароў

 

Справа айца Віктара Жука, пробашча парафіі святога Уладзіслава, ды айца Аляксея Варанко, вікарыя грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага, разглядаецца ў Першамайскім судзе Віцебска.

 

Святароў прыйшлі падтрымаць шмат людзей, аднак у судовай залі пакінулі толькі семярых чалавек.

 

У Віцебску скончыўся суд над каталіцкімі святарамі і вернікам за малітву пад БЧБ-сцягам.

 

У выніку Віктару Жуку ды Аляксею Варанко, а таксама верніку Аляксею Каракову вынеслі папярэджванні.

 

 

Чаму спілавалі БЧБ-копію Эйфэлевае вежы

 

Чыноўнікі патлумачылі, чаму спілавалі БЧБ-копію Эйфэлевае вежы ў менскім двары.

 

У адказе адміністрацыі Першамайскага раёну жыхарам гаворыцца пра тое, што адмысловая камісія нібыта знайшла карозію ў металёвых апорах і вызначыла частковае разбурэнне фундаменту.

 

 

30 базавых за працу на акцыі

 

Фотажурналістку БелаПАН пакаралі за ўдзел у акцыі, на якой яна насамрэч працавала.

 

Суд Заводскага раёну Менску прысудзіў Віялеце Саўчыц штраф у памеры 30 базавых велічыняў (810 рублёў).

 

Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі людзей з інваліднасцю 22 кастрычніка, прычым пратакол склалі постфактум.

 

 

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь

 

— Ён яшчэ не Менску, але ў краіну ўжо прыехаў, — паведамілі ў РКЦ у Беларусі.

 

Сёння арцыбіскуп узначаліць калядную службу ў менскім катэдральным касцёле.

 

 

Якое ж мерапрыемства без АМАПу?

 

Наша журналістка паведамляе, што ў Менску каля катэдры ў двары, дзе будзе служыць імшу Тадэвуш Кандрусевіч, стаіць бус з людзьмі ў цёмным адзенні, а ля ўваходу прагульваюцца амапаўцы па парах і ў балаклавах.

 

Самі людзі ўжо збіраюцца ў катэдры.

 

 

Затрыманы журналіст "Першага Рэгіёну"

 

Наш калега з Берасця паведамляе, што ў Івацэвічах затрыманы журналіст Павел Дайлід. Ён працуе на партале "Першы Рэгіён".

 

Пакуль затрыманага журналіста Паўла Дайліду апытвалі ў РАУС, з яго акаўнту выдалілі групы "Реальный Дрогичин".

 

Журналіста затрымалі днём трое міліцыянтаў па справе аб размаляванай агароджы старшыні райвыканкаму і адвезлі ў РАУС. Па словах Паўла, ён не адчуваў якога-небудзь падвоху, таму што да гэтай справы не датычны.

 

Там ён прабыў нейкі час, даў паказанні для пратаколу і распісаўся. Супрацоўнікі пацікавіліся, ці гатовы ён прайсці даследаванне на паліграфе, каб пацвердзіць свае словы, на што журналіст пагадзіўся. Але потым высветлілася, што сёння гэтага зрабіць немагчыма.

 

На выхадзе з РАУС журналіст забраў з камеры захоўвання свой тэлефон і іншыя рэчы, якія пакінуў там па просьбе супрацоўнікаў.

 

Пасля Павел даведаўся, што ў той час, пакуль ён быў там, з яго акаўнту была знішчана вайбер-група "Реальный Дрогичин", у якой было больш за 5 тысяч падпісчыкаў, а сам ён выдалены з адміністратараў.

 

"Белсат", 24 сьнежня 2020 р.

 

 

Беларусы начали получать "письма счастья" от службы занятости

 

На совещании по экономике 7 декабря Лукашка заявил, что необходимо "заняться безработными".

 

Примечательно, что "письма счастья" приходят не только безработным.

 

Известно, что такие письма получали индивидуальные предприниматели из разных районов столицы, которые исправно платили налоги.

 

Заинтересовалась биржа и менской пенсионеркой. Женщине (она попросила не указывать её имя) 61 год, ранее работала госслужащей, но уже несколько лет как на пенсии. В службы занятости сама она не обращалась и на учете как безработная раньше не состояла. Несколько дней назад в почтовом ящике нашла письмо за подписью председателя администрации Фрунзенского района Менска Сергея Шкруднева.

 

"В случае, если вы до 31 декабря 2020 года не подтвердите свою занятость или не будете трудоустроены, то будет принято решение о включении вас в список трудоспособных граждан, "не занятых в экономике", оплачивающих коммунальные услуги по ценам, обеспечивающим полное возмещение экономически обоснованных затрат на их оказание", — говорится в сообщении.

 

 

Зняволенаму берасцейцу Аляксандру Бабічу можа пагражаць смяротная небяспека

 

Учора берасцеец Аляксандр Бабіч атрымаў 3,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а сёння, 24 снежня, Жана Міхайлаўна, маці Аляксандра паведаміла, што над яе сынам здекваюцца ў СІЗА №7 Берасця:

 

— Мой сын гіпертонік, у яго ўчора быў ціск 220 на 120, але ён не атрымлівае адпаведнай дапамогі, у яго слабое здароўе і я баюся згубіць сына, — заявіла жанчына "Белсату".

 

Больш таго, з Аляксандра здекваюцца, увесь час яму надзяваюць кайданкі, больш таго, на яго вешаюць таблічку, што ён быццам бы экстрэміст, а калі адчыняюць кармушку ў камеры прымушаюць крычаць: я экстрэміст які аказаў супраціў уладам.

 

— Прашу ўсіх зрабіць нешта, каб спыніць гэта і неяк дапамагчы майму сыну, — кажа Жана Міхайлаўна.

 

Telegram-канал "Баста", 24 сьнежня 2020 р.

 

 

США и Европа против чемпионата мира по хоккею в Беларуси

 

Законодатели США и Европы обратились с открытым письмом к Международной федерации хоккея на льду с требованием лишить Беларусь права проводить чемпионат мира по хоккею в 2021 году.

 

 

Тадеуш Кондрусевич эмоционально рассказал

о первых минутах пребывания на Родине

 

— Сегодня, когда я переезжал границу, я попросил водителя остановиться, стал на колени, поблагодарил Бога за возвращение, поцеловал землю (плачет). Это моя земля! Я вырос здесь! И никогда я не поступался Беларусью, всегда охранял её интересы и буду делать это дальше.

 

Напомним, глава католиков Беларуси Тадеуш Кондрусевич вернулся в Менск, он возглавит праздничные службы 24 и 25 декабря.

 

"Хартыя'97%", 24 сьнежня 2020 р.

 

 

Сэнат ЗША зацьвердзіў кандыдатуру амбасадара ў Беларусі

 

Сэнат Кангрэсу 15 сьнежня зацьвердзіў кандыдатуру Джулі Фішэр на пасаду амбасадара ЗША ў Беларусі. Праўда, пакуль невядома, калі дыпляматка прыедзе ў Менск.

 

 

Аднаго зь лідэраў магілёўскіх пратэстаў адправілі на "хімію" за "абразу" судзьдзяў

 

58-рочнага Валадара Цурпанава, аднаго зь лідэраў мясцовых акцыяў пратэсту і праваабаронцу, Магілёўскі раённы суд прызнаў вінаватым у "абразе" двух судзьдзяў ды пакараў 3 рокамі так званай "хіміі" — пазбаўленьня волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

 

У судовую залю Валадара Цурпанава не пускала міліцыя, а судзьдзя не казаў, чаму.

 

Судзьдзя Аляксандар Халадцоў на пачатку працэсу выдаліў актывіста з судовай залі пасьля слоўнай перапалкі зь ім без тлумачэньня фармальнай прычыны такога рашэньня. На судовае пасяджэньне, дзе Цурпанаў меў выступіць з апошнім словам, яго не пусьціў нарад міліцыі. У прысудзе Халадцоў таксама не згадаў, чаму выдаліў з залі абвінавачанага.

 

"Зьняважыў" гонар і годнасьць дзьвюх судзьдзяў

 

Нагодай для крымінальнага перасьледу актывіста сталі рэзкія выказваньні пра судзьдзяў Вікторыю Палякову і Вольгу Краўчанку, калі тыя разглядалі яго адміністрацыйныя справы за ўдзел у несанкцыянаваных шэсьцях. У абодвух выпадках Цурпанава судзілі ў рэжыме відэаканфэрэнцыі, бо ён быў пад арыштам у ізалятары часовага ўтрыманьня. Пасьля тых выказваньняў яго пазбаўлялі ўдзелу ў працэсах за непавагу да суду, а адзін раз яшчэ і аштрафавалі.

 

Судзьдзі, прызнаныя пацярпелымі ў справе, зьвярнуліся да свайго начальства, бо палічылі выказваньні Цурпанава зьняважлівымі.

 

У матэрыялах справы адзначана, што актывіст, "кіруючыся нізкімі намерамі, каб адпомсьціць за разгляд неправамернай, на ягоны погляд, справы аб адміністрацыйным правапарушэньні, сумысьля абразіў" судзьдзяў. Сьледзтва палічыла, што абвінавачаны сваёй фразай зьняважыў іхны гонар і годнасьць пры выкананьні службовых абавязкаў.

 

Прадстаўніца дзяржаўнага абвінавачваньня прасіла пакараць Цурпанава 3 рокамі "хіміі" і ў сваім выступе заўважыла: паводзіны актывіста "недапушчальныя для чалавека і грамадзяніна, які заяўляе, што бароніць правы іншых людзей". Яна адзначыла, што абвінавачанага выдалілі з працэсу, бо ён парушаў парадак правядзеньня судовага пасяджэньня.

 

Цурпанаў: "Судзьдзя наўмысна парушыў працэсуальныя нормы і правы абвінавачанага"

 

Сваёй віны Валадар Цурпанаў не прызнаў. Журналістам заявіў, што ня можа пагадзіцца з тым, чаго няма. Актывіст настойвае, што ў ягоных дзеяньнях няма складу інкрымінаванага яму злачынства. Сваю пазыцыю суду, аднак, давесьці ня змог. Судзьдзя выдаліў яго з залі, калі ён адмовіўся адказваць на пытаньні пра сябе.

 

Журналістам Цурпанаў тлумачыў свае паводзіны тым, што судзьдзя непаважліва зьвяртаўся да яго як да ўдзельніка працэсу і грамадзяніна. Акрамя таго, не гаварыў зь ім па-беларуску. Ад удзелу ў працэсе, тым ня менш, актывіст не адмаўляўся, бо рыхтаваўся да яго.

 

Адваката ён ня меў, і ягоныя правы на працэсе не было каму адстойваць. Цурпанаў некалькі разоў спрабаваў трапіць на суд, але марна. 23 сьнежня яго спрабавалі вывесьці з залі супрацоўнікі Дэпартамэнту аховы, выкліканыя ў суд, а 24-га зранку Цурпанава чакаў нарад міліцыі, які затуліў сабою перад ім дзьверы.

 

Цурпанаў спадзяваўся на 1 рок "хіміі".

 

Актывіст настойвае: выдаліўшы яго з залі, судзьдзя парушыў працэсуальныя нормы і правы абвінавачанага. На думку падсуднага, Халадцоў зрабіў так наўмысна, каб вярнуць справу на перагляд і тым самым пазьбегчы адказнасьці за вынясеньне палітычна матываванага прысуду. Цурпанаў падаў у пракуратуру яўку з павіннай, бо мяркуе, што выдаленьне з залі магло быць правакацыяй, каб прыцягнуць яго да больш жорсткага пакараньня за незьяўленьне ў суд.

 

 

Студэнта-"рэкардзмэна" асудзілі восьмы раз

 

Яму ўжо набегла 114 сутак арышту

 

Яна Салановіча затрымалі 1 лістапада падчас маршу на Курапаты. Назаўтра суд даў яму 12 сутак, але на волю ён так і не выйшаў. Як высьветліў адвакат, студэнт прызнаўся, што выходзіў на вуліцу са жніўня і пералічыў 15 эпізодаў. Жнівеньскія выступы яму "сьпісалі" за тэрмінам даўнасьці, аднак за астатні час склалі восем пратаколаў.

 

 

Праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязьнямі яшчэ 7 чалавек

 

Гэта Арцём Міцук, Аляксандар Драздоў, Рыгор Гунько, Давід Збаранскі, Марк Антонаў, Ігар Рудчык, прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці паводле ч. 2 артыкулу 293 КК РБ ("Масавыя беспарадкі"), а таксама Ўладзіслаў Зяневіч, прыцягнуты да адказнасьці паводле ч.1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак").

 

Цяпер агулам у Беларусі налічваецца 167 палітзьняволеных

 

"Радыё Свабода", 24 сьнежня 2020 р.

 

 

18-рочнае дзяўчыне і яе хлопцу пагражае 6 рокаў зняволення

 

Памятаеце 18-рочную Сафію Малашэвіч, дзяўчыну, якая танчыла ля "Рубяжоў"?

 

Следчы камітэт паказаў відэа, якое “тлумачыць” чаму Сафію і яе хлопца трымаюць за кратамі. Пару вінавацяць у злосным хуліганстве і парушэнні парадку, а Сафію — яшчэ і ў абразе прэзідэнта.

 

"Абвінавачваная абразіла "прэзідэнта", дэманстраваўшы плакат з непрыстойным надпісам", — паведаміў СК.

 

Раней Сафія тлумачыла "Нашай Ніве", чаму не баіцца выходзіць на мітынгі, хоць на яе завялі крымінальную справу. "Мяне ўсё роўна пасадзяць", — казала яна.

 

На жаль, выглядае, што дзяўчына мела рацыю. Нядаўна праваабаронцы прызналі Сафію і яе хлопца палітвязнямі. Ім пагражае да 6 рокаў зняволення.

 

"Наша Ніва", 24 сьнежня 2020 р.

 

 

Штраф за зняты партрэт Лукашкі

 

У Віцебску жанчыну аштрафавалі за тое, што яна зняла са сцяны ў інтэрнаце партрэт А. Лукашкі, дастала з рамкі фатаграфію, на падкладцы рамкі напісала "3%" і павесіла яе на месца.

 

"Эўрарадыё", 24 сьнежня 2020 р.

 

 

Репрессированы сразу четыре директора школ в Берёзовском районе

 

Директор Березовской базовой школы Инна Жукович, директор Здитовской средней школы Виталий Жукович, директор СШ №3 Белоозёрска Светлана Карпович и директор СШ №1 Березы Николай Жукович попали в немилость оккупационной власти. Режим поквитался с директорами за то, что те честно почитали голоса на выборах.

 

По словам начальника отдела образования Березовского райисполкома Александра Шимчука, директора "написали заявления по собственному желанию", однако директор Здитовской средней школы Виталий Жукович это утверждение опроверг:

 

— Я не планировал увольняться, для меня лично это было неожиданностью. Никаких мыслей об увольнении не было. Это принуждение к увольнению.

 

Родители учащихся и сами учащиеся поддерживают директоров и требуют прекратить их увольнение.

 

Режиму не нужны честные и достойные наставники. Они ведь могут научить этому детей.

 

 

Офицеры записали видеообращение к своим коллегам

 

Бендь Сергей Николаевич обратился ко всем служащим силовых ведомств Беларуси:

 

— В соответствии с первым абзацем третьей статьи Конституции, единственным источником власти и носителем суверенитета Республики Беларусь является её народ, — говорит Сергей Николаевич и просит своих коллег отпустить заключённых. Бендь призывает офицеров вспомнить присягу своему народу и обращается к их чести.

 

Офицер запаса Шпак Сергей Анатольевич с выслугой в 28 лет присоединился к словам своего коллеги:

 

— Вы просто пропустили тот момент, когда вам в уши стали вкладывать ложь. Народ не согласен. У него есть гордость. Беспредел силовых структур, который творится на улицах — это позор, от которого придётся отмываться и вам, и вашим детям, — эти слова адресованы офицерам, прапорщикам, сержантам и солдатам. Ко всем, кому Родина доверила оружие.

 

— Ещё не поздно сделать правильный выбор и вам. Честь имею.

 

Telegram-канал "NEXTA", 24 сьнежня 2020 р.

 

 

Пяць суддзяў сышлі ў адстаўку па ўласным жаданні

 

Сыход суддзяў у адстаўку па ўласным жаданні — нетыповая з'ява. Проста так звольніцца нельга, трэба чакаць прэзідэнцкага указа аб масавых прызначэннях і адстаўках. У свежым указе (№487 ад 24 снежня 2020) налічылася пяць чалавек, якія вырашылі сысці. У некаторых з іх пяцірочнвы кантракт пачаўся два месяцы таму — але суддзі звольніліся.

 

Хто гэтыя людзі? Удакладнім, што матывацыя суддзяў не трапляе ў публічны доступ. Для кагосьці прычынай можа быць грамадская пазіцыя, для іншых стан здароўя ці іншая аргументацыя.

 

Аляксей Бычко, Менскі месцкі суд

 

Стаў суддзёй Цэнтральнага раёна Менска яшчэ ў 2004 роке. У канцы 2000-х даваў па 15 сутак і маладафронтаўцам, і прадпрымальнікам, і палітыку Віктару Івашкевічу.

 

У 2011 роке суддзя трапіў пад санкцыі Эўрасаюза. У 2012 пайшоў на павышэнне ў Менскі месцкі суд.

 

Кантракт Бычко дзейнічаў да 2022 року, але ён вырашыў сысці датэрмінова.

 

Аляксей Кісляк, суд Ленінскага раёна Менска

 

Гэты суддзя адпрацаваў з новага пяцірочага кантракта трохі больш за рок — і папрасіўся ў адстаўку. Да выбараў праз яго прайшлі як мінімум 15 працэсаў. Кісляк судзіў у тым ліку Міколу Статкевіча, Эдуарда Пальчыса, пісьменніка Уладзіміра Арлова.

 

Кісляк нікога не адправіў на суткі, але даваў буйныя штрафы. У базе сайта Zubr.cc няма ніводнай палітычнай справы, якую яму б даручылі правесці пасля выбараў.

 

Іван Касцян, суд Цэнтральнага раёна Менска

 

Гэта ўнук экс-дэпутата Сяргея Касцяна, зацятага прыхільнага славянскага адзінства.

 

Іван Касцян працаваў суддзёй з 2017 року. Судзіў многіх вядомых дзеячаў апазіцыі — Юрася Губарэвіча, Мікалая Казлова, Змітра Дашкевіча, Ніну Багінскую, Максіма Вінярскага… Даваў 15 сутак Паўлу Севярынцу.

 

Па артыкул 23.34 агулам выдаў штрафаў на 60 тысяч рублёў, прысудзіў 139 сутак.

 

Таццяна Трапашка, суд Жодзіна

 

Новы пяцірочны кантракт у яе пачаўся… толькі два месяцы таму.

 

У базе Zubr.cc пазначана тры палітычныя працэсы, якімі займалася Трапашка. Усе тры разы яна давала дэманстрантам па 10 базавых велічыняў і адпускала з СІЗА.

 

Віталь Янюк, суд Наваполацка

 

Актыўнасць у Наваполацку была не такая вялікая, у базе няма звестак пра палітычныя працэсы Янюка. Новы кантракт пачаўся ў яго ў лютым 2020 року.

 

Апроч таго, Уладзімір Космач папрасіўся ў адстаўку з пасады старшыні Ганцавіцкага суда, але застаўся проста суддзёй.

 

"Наша Ніва", 25 сьнежня 2020 р.

 

 

Як "не працуюць" санкцыі

 

Дзве будаўнічыя кампаніі з холдынга Dana Holdings сыходзяць з Беларусі. "Эмірэйтс Блю Скай" ("Зомекс") і "Дубай Вотэр Фронт" ("Белінтэраба") дабудоўваюць свае праекты — і ўсё.

 

Зусім нядаўна — у кастрычніку 2020 року — "Эмірэйтс Блю Скай" абвясціла, што збіраецца будаваць "разумнае места" на поўначы Менска. Арабскія бізнесоўцы пагадзіліся ўкласці ў гэты праект $4 млн. Цяпер, відавочна, ім зоймецца нейкі іншы забудоўшчык.

 

Dana Holdings — група кампаній сербскіх бізнесоўцаў Карычаў, якія сябруюць з Лукашкай. Яна трапіла ў трэці пакет санкцый Эўрасаюза. Ёсць звесткі, што ў адной з кампаній холдынга — "Дана Астра" — працавала Лілія Лукашка — жонка Віктара Лукашкі, старэйшага сына А. Лукашкі.

 

Здавалася б, гэта навіна пра дзве будаўнічыя кампаніі. Але чаму ў ёй чатыры разы згадваецца прозвішча "Лукашка"?

 

"Эўрарадыё", 25 сьнежня 2020 р.

 

 

Лукашка пракаментаваў справу Аўтуховіча:

"Рыхтавалі тэракты па ўсёй краіне"

 

Падчас наведвання Месцкай дзіцячай інфекцыйнай клінічнай лякарні Лукашка заявіў:

 

— Нядаўна мы затрымалі групу Аўтуховіча. Мярзотнікі апошнія. Цяпер мы іх усе каналы ўскрылі. Яны везлі тонамі зброю праз Украіну. І калі б хлопцы нашы (я ўсіх загадаў да дзяржаўных узнагародаў неадкладна прадставіць) іх не накрылі, ох нам бы Новы рок быў... Я яго (Аўтуховіча. — заўв.), шчыра кажучы, недаацэньваў. Мне дакладваў Камітэт дзяржбяспекі. Ну, трэба, разбірайцеся з ім... недаацэньвалі. А вось калі вывернулі навыварат...

 

Рыхтавалі тэракты па ўсёй краіне, і ўжо пачалі ажыццяўляць. На тым і пагарэлі. Чэкісты з міліцыяй праводзілі гэтую аперацыю. Ну проста малайцы! Дзякуй богу, што затрымалі...

 

Ёсць некалькі груповак яшчэ. Сваіх два-тры (чалавека ў гэтых групоўках. — заўв) ёсць, адтуль (з-за мяжы. — заўв.) дасылаюць нам. Праз Украіну. Праз Польшчу, Літву цяпер вельмі складана — мяжу зачынілі наглуха. І з Украінай цяпер закрылі ўжо, мыш не прапаўзе. Праз Масковію часам пранікаюць, у нас мяжы няма. Але ўжо не тое. Мы гэтае пытанне трымаем жорстка на кантролі.

 

Нагадаем, 8 снежня дзяржаўныя СМІ паведамілі пра затрыманне Мікалая Аўтуховіча. Яго абвінавацілі ў стварэнні "тэрарыстычнай групоўкі", якая нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы працаўнікоў міліцыі. Разам з Аўтуховічам затрымалі яшчэ некалькі чалавек, сярод іх праваслаўны святар Сяргей Разановіч, ягоныя жонка Любоў і сын.

 

Гэта ўжо не першы выпадак, калі Аўтуховіча вінавацяць у тэрарызме. У 2009 роке Аўтуховіча абвінавацілі ў падрыхтоўцы замаху на намесніка міністра па падатках і зборах, старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму, а таксама падпале дому начальніка ваўкавыскай міліцыі. Пракурор прасіў для Аўтуховіча 20 рокаў зняволення, але большая частка абвінавачанняў была знятая, і ўвесну 2010 року ён атрымаў толькі 5 рокаў і 2 месяцы турмы нібыта за захоўванне зброі. Яго тады прызналі палітвязнем.

 

 

Крэмль плануе стварыць у Беларусі партыю,

што будзе за інтэграцыю з Маскоаіяй

 

The Insider: Крэмль плануе стварыць у Беларусі марыянеткавую партыю "Права народа", якая будзе выступаць супраць Лукашкі, але за інтэграцыю з Маскоаіяй.

 

Выданне The Insider апублікавала расследаванне аб планах Адміністрацыі прэзідэнта РФ па ўмяшанню ва ўнутраныя справы Беларусі. У распараджэнні рэдакцыі аказаліся некалькі дакументаў, якія былі атрыманыя з упраўлення прэзідэнта па міжрэгіянальных і культурных сувязях з замежнымі краінамі, якое ўзначальвае генерал СВР Уладзімір Чарноў.

 

Першы з гэтых дакументаў названы "Стратэгія работы ў Рэспубліцы Беларусь" і падрыхтаваны ў верасні 2020 року. У стратэгіі сярод іншага сцвярджаецца, што для захавання ўплыву ў Беларусі неабходна: атрымаць уплыў над максімальнай колькасцю палітычных сілаў у Беларусі, стварыць рэсурсную базу для фармавання пракрамлёўскай палітычнай партыі, стварыць інфармацыйную структуру, грамадскія арганізацыі і сетку мясцовых лідараў грамадскай думкі.

 

Другі дакумент — выступ генерала Чарнова па пытанні ўрэгулявання сітуацыі ў Беларусі, падрыхтаваны 3 кастрычніка. Чарноў прызнае, што "ў краіне расце масавае і глыбіннае непрыманне прэзідэнта А. Лукашкі, якое ўсё мацней захоплівае адміністрацыйныя пласты". Генерал настойвае на неабходнасці ў бліжэйшы час правесці канстытуцыйную рэформу і перадачу ўлады парламенту, дзе да ўлады прыйсці павінны сілы лаяльныя Маскве. У кастрычніку таксама Чарноў перасылае спіс "актыву" прыцягваецца Адміністрацыяй прэзідэнта РФ да працы па Беларусі.

 

І нарэшце самы свежы дакумент — ўстаноўчая праграма марыянеткавай партыі "Права народа", якая будзе выступаць супраць Лукашкі, але за інтэграцыю з масковіяй.

 

 

Сярэбраны прызёр Алімпіяды-2008, лёгкаатлет Андрэй Краўчанка:

Зялёна-чырвоны сцяг у мяне цяпер асацыюецца толькі з гвалтам

 

У канцы гэтага жніўня Краўчанка разам з іншымі спартоўцамі падпісаў сумесны ліст супраць гвалту. За гэта яго вывелі з нацыянальнай каманды і звольнілі з працы.

 

— Яны думалі, што гэтым напалохаюць усіх астатніх і тыя адклічуць подпісы. Але спартсмены, калі ўжо прынялі рашэнне, ідуць да канца.

 

Потым да мяне пад Менск без папярэджання прыехаў намеснік міністра спорту Міхаіл Партны з двума барцамі. Ён сказаў, што ў мяне застаўся апошні шанец. Я яго запытаў: "Вы што мне пагражаеце?". Той спачатку сумеўся, але затым сказаў: "Лепш падумай пра сваю жонку і дзіцяці", — распавёў спартовец у інтэрв'ю The Insider. 

 

У лістападзе Краўчанка быў затрыманы падчас акцыі пратэсту і пакараны адміністратыўным арыштам.

 

— У якасці адмысловай здзекі над намі яны прыдумалі раскладваць на падлозе ў кожным аўтазаку і ізалятары бел-чырвона-белыя сцягі — так, каб мы па іх вымушана хадзілі. Улада так і не зразумела, што для нас гэты сімвал барацьбы з гэтай дыктатурай, з гэтым гвалтам. Калі б я цяпер мог выбіраць, пад якім сцягам выступаць, я б, вядома, абраў БЧБ. Зялёна-чырвоны сцяг у мяне зараз асацыюецца толькі з гвалтам.

 

"Белсат", 25 сьнежня 2020 р.

 

 

Крамлёўскі плян для Беларусі без Лукашкі

 

Стварэньне прамаскалёўскага руху ў Беларусі для ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах — крамлёўскі плян для Беларусі без Лукашкі.

 

Маскалёўскае інтэрнэт выданьне The Insider расказала пра плян маскалёўскіх уладаў адносна Беларусі. Рэдакцыя атрымала дакумэнты з упраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта РФ па міжрэгіянальных і культурных сувязях з замежнымі краінамі, якое ўзначальвае генэрал Службы зьнешняй выведкі Масковіі Уладзімір Чарноў.

 

Дакумэнт "Стратэгія працы ў Рэспубліцы Беларусь", падрыхтаваны ў верасьні 2020 року, прадугледжвае:

 

уваходжаньне ляяльных Масковіі людзей ў кіраўнічыя органы ўсіх апазыцыйных структур;

стварэньне ў будучыні грамадзка-палітычнага руху, палітычнай партыі;

пошук і падрыхтоўка да 1200 кандыдатаў для далейшага ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах;

фармаваньне прамаскалёўскай інфармацыйнай структуры ў Беларусі.

 

У дакумэнце пералічаныя некаторыя рэсурсы, якія ўжо кантралююцца Крамлём.

 

 

"Права народу" — прамаскалёўская партыя,

якую з Крамля спрабуюць стварыць у Беларусі

 

Маскалёўскае інтэрнэт выданьне The Insider расказала пра плян маскалёўскіх уладаў адносна Беларусі. Рэдакцыя атрымала дакумэнты з упраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта РФ па міжрэгіянальных і культурных сувязях з замежнымі краінамі, якое ўзначальвае генэрал Службы зьнешняй выведкі Масковіі Уладзімір Чарноў.

 

Сярод дакумэнтаў, атрыманых The Insider — праграма прамаскалёўскай партыі ў Беларусі, якую ў Крамлі назвалі "Права народу".

 

"Мы не прыхільнікі гвалтоўных рэвалюцый і рэвалюцыйных пераўтварэньняў, — абвяшчае праграма. — Мы прыхільнікі рашучых рэформаў, якія сфармуюць трывалыя ўмовы і мэханізмы для рэалізацыі годнасьці грамадзян і годнасьці Рэспублікі Беларусь".

 

З праграмы вынікае, што партыя будзе дамагацца пераходу Беларусі да парлямэнцка-прэзыдэнцкай рэспублікі.

 

Праграма партыі прапануе маштабную прыватызацыю дзяржаўнага сэктару.

 

 

"Справа Аўтуховіча". Гісторыя паўтараецца другі раз

 

У кампанію па выкрыцьцю "тэрарыста" Аўтуховіча уключыўся сам Лукашка. 25 сьнежня ён заявіў, што Аўтуховіч з падзельнікамі "рыхтавалі тэракты па ўсёй краіне, і ўжо пачалі ажыцьцяўляць". Паводле сьледства, у "групу Аўтуховіча" ўвоходзіў праваслаўны сьвятар и ягоная жонка.

 

Хачу нагадаць, што не першы раз Аўтуховіча абвінавачваюць у тэрарызме. У 2009 роке ён і яшчэ два чалавекі былі абвінавачаны ў "шэрагу цяжкіх злачынстваў", "падпалах і выбухах", падрыхтоўцы замаху на старшыню Гарадзенскага аблвыканкама. БТ паказвала страшныя кадры. Затрымлівала трох чалавек спэцпадразьдзяленьне па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" у колькасьці 40 спэцназаўцаў, якое адмыслова прыехала з Менску ў Ваўкавыск. Сам Лукашка вылучыў абвінавачваньне ў тэрарызме на адрас Аўтуховіча: "Тэрору ў краіне дапусьціць не магу", — сказаў ён наконт гэтай справы 17 лютага 2009 року.

 

У выніку, нават у беларускім судзе справа рассыпалася. Суд абвінаваціў Аўтуховіча толькі ў захоўваньні пяці патронаў ад паляўнічай стрэльбы, за што падсудны атрымаў пяць рокаў калёніі.

 

Ёсьць адчуваньне, што гісторыя паўтараецца другі раз. Але не ў выглядзе фарсу, а ў выглядзе трагедыі.

 

 

Паўла Севярынца пакінулі за кратамі яшчэ на два месяцы

 

Палітвязьню Паўлу Севярынцу 18 сьнежня працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай. Пра гэта паведаміла ў Facebook ягоная жонка Вольга Севярынец.

 

24 сьнежня яна атрымала ліст ад Паўла Севярынца, у якім ён расказаў, што пра новы тэрмін — да 20 лютага 2021 року — яму паведаміў новы сьледчы ў ягонай справе.

 

"Аказаўся з Круглянскага раёну (Магілёўскай вобласьці) — відаць, у Менску жадаючыя скончыліся", — адзначыў Севярынец у лісьце.

 

Ён ня стаў падпісваць пастанову пра працяг сьледзтва, а яшчэ і сам папярэдзіў сьледчага.

 

"За фабрыкацыю крымінальнай справы будзе адказнасьць у адпаведнасьці з заканадаўствам. Вы, кажу, лепш займіцеся заявамі ад мірных грамадзянаў, якіх на вуліцы зьбіваюць невядомыя ў чорным. Маўчыць. Бачу, крыжык на шыі. У Бога верыце, кажу? Бог бачыць. Тут ён уперыў у мяне "цьвёрды позірк", ды і хвіліны ня вытрымаў, вочы апусьціў. Потым яшчэ раз, але зноў — вочы долу. Грызе, відаць, сумленьне. Няхай Госпад прабачыць", — працытавала ліст Паўла Севярынца ягоная жонка.

 

Яна таксама зачытала віншаваньне з Раством, якое даслаў Севярынец.

 

"Сёлета Госпад адкрыў па-над нашай краінай неба. Сьвятло Божае праменіць зь Беларусі па ўсім сьвеце. Цуды здараюцца штодня", — напісаў Севярынец пра 2020 рок, большую частку якога правёў за кратамі.

 

Севярынца затрымалі 7 чэрвеня, калі ён вяртаўся дахаты пасьля пікету па зборы подпісаў на Камароўскім рынку.

 

"Радыё Свабода", 25 сьнежня 2020 р.

 

 

Беларусы полным ходом движутся к праздникам и переменам

 

Сёмково и Шарики отмечают Рождество, готовятся к Новому году и не забывают становиться в цепи Солидарности, чтобы выразить поддержку всем, кто по вине преступной банды сейчас находится в беде.

 

Велозавод и Каскад приехали к Тракторному посёлку праздновать Каляды. Заславль вышел на традиционную прогулку под бело-красно-белым флагом, а в центре Менска прошёл дворовой марш.

 

Полоцк передаёт Балабе, что сдулся вовсе не протест, а силы гнилой системы. "Нас не остановить!".

 

Свободу Игорю Лосику требуют жители Жодино, и к ним присоединяется вся страна. Дзержинские партизаны передают привет свободным беларусам из усадьбы Чапских в Станьково.

 

Казахстан тоже поддерживает беларусов и передаёт привет Могилёву. Спасибо за поддержку!

 

С праздничным настроением движемся к победе!

 

Telegram-канал "NEXTA", 25 сьнежня 2020 р.

 

 

Пратэсты ня зьдзьмуліся

 

"Пратэсты ня зьдзьмуліся", пішуць нам. Учора беларусы зноў "гулялі": Менск, жыхары кварталу "Рыга" — Бангалёр, Сухарава, Лебядзінага/Ржаўца і іншых раёнаў выйшлі на вечаровыя маршы; вечаровая акцыя ў Вайсковым мястэчку (Уручча), Антонаўская — Захарава — Пуліхава; марш раёнаў у Магілёве (мікрараён "Спадарожнік"), Ворша, Сёмкава.

 

Беларусы падтрымліваюць палітвязьняў: Учора жыхары Жодзіна зладзілі акцыю салідарнасьці з Ігарам Лосікам, а менчукі выйшлі на акцыю ў падтрымку Міколы Дзядка. Сьпявачка Аляксандра Грахоўская напісала кранальную песьню "ў падтрымку ўсіх палітвязьняў, якім даводзіцца сустракаць Раство за кратамі".

 

На 26 сьнежня ў Беларусі 167 чалавек прызнаныя палітвязьнямі.

 

 

Справа "Прэс-клюбу"

 

Затрыманым выставілі абвінавачаньні і пакінулі пад вартай.

 

Стваральніцу "Прэс-клюбу" Юлію Слуцкую абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243 КК, пагражае да 7 рокаў турмы), а супрацоўнікаў арганізацыі — у саўдзеле (праграмнага дырэктара Алу Шарко, фінансавага дырэктара Сяргея Альшэўскага, кіраўніка "Акадэміі Прэс-клюбу" Сяргея Якупава, апэратара Пятра Слуцкага, сябру Каардынацыйнай рады Ксенію Луцкіну).

 

"Радыё Свабода", 26 сьнежня 2020 р.

 

 

Украіна адмаўляе чарговыя інсінуацыі Лукашкі

 

Украіна адрэагавала на заявы Лукашкі пра тое, што "тэрарыстычная група" Мікалая Аўтуховіча тонамі ўвозіла адтуль зброю на тэрыторыю Беларусі.

 

— Украіна катэгарычна адмаўляе чарговыя інсінуацыі А. Лукаш[эн]кі. Рыторыка аб знешнім умяшанні, у прыватнасці мантра пра "зброю з Украіны", выразна ўпісваецца ў палітыку Лукаш[эн]кі па запалохванню беларускага народа. Украіна не з'яўляецца ворагам Беларусі, — заявіў спікер МЗС Украіны Алег Ніколенка.

 

 

Баец "Беркута" стаў камандзірам групы менскага АМАП

 

Баец "Беркута" Сяргей Кімінчыжы, які збег з Украіны ў Беларусь пасля перамогі Майдана, стаў камандзірам групы менскага АМАП. "Новы час" высветліў, што ўлетку ён затрымліваў "дыджэяў пераменаў", а пасля сведчыў супраць іх у судзе.

 

— Мне паведамілі, што парушэнне здарылася ў выглядзе ўключэння музыкі. Мне далі арыенціроўку. Я прыняў інфармацыю і паехаў шукаць. Убачыў, што яны павярнуліся і пачалі ад мяне бегчы, — сцвярджаў Сяргей Кімінчыжы.

 

— Гэта хлусня, — пярэчыў дыджэй Кірыл Галанаў.

 

— У чым выявілася непадпарадкаванне? — запытаўся суддзя.

 

— Не хацелі залазіць у транспартны сродак, — працягваў былы беркутавец.

 

— Я бачу, што чалавек, які займае пасаду, хлусіць. Гэта сведчыць пра яго адчуванне беспакаранасці, — перабіў міліцыянта Галанаў.

 

— У вас ёсць пытанні да яго? — удакладіў суддзя.

 

— Так. Чаму вы хлусіце? Мы абодва ведаем, што гэта хлусня і я не супраціўляўся, — абурыўся затрыманы дыджэй.

 

— Гэта праўда, — настойваў Кімінчыжы.

 

"Дыджэям пераменаў" далі тады па 10 сутак арышту.

 

"Эўрарадыё", 26 сьнежня 2020 р.

 

 

Названо имя второго подозреваемого в убийстве Александра Тарайковского

 

По утверждению бывшего спецназовца Игоря Макара, который занимается расследованием этого дела в "Беларусском народном трибунале" — второй выстрел совершил боец "Алмаза" Игорь Чемякин. Также Макар сообщил, что данный сотрудник совсем недавно уволился из подразделения и уехал в Украину, сообщает Telegram-канал "Гонар Айчыны".

 

Напомним, ранее сообщалось ещё об одном подозреваемом в убийстве Тарайковского — Никите Коровине.

 

"Данная ситуация — яркий пример того, что будет с теми, кто нарушил закон. Вам не будет места в Беларуси! Вам придётся всю жизнь прятаться и скитаться!", — предупреждает Telegram-канал.

 

Telegram-канал "Баста", 26 сьнежня 2020 р.

 

 

Ператрусы, паліграф, штрафы, звальненні нібыта па ўласным жаданні.

Як ціснуць на медыкаў Бабруйску

 

Да былой медсястры Бабруйскага міжраённага анкалагічнага дыспансера Ілоны Златкінай міліцыя прыехала разам з МНС — хацелі ўзламываць дзверы, калі жанчына доўга не адчыняла. Пасля ператрусу бабруйчанку да вечара трымалі спачатку ў РАУСе, потым у Следчым камітэце. Яшчэ адну медсястру з Бабруйску — Ірыну Іванчыкаву — у той жа дзень запрашалі на размову наконт пагроз у Telegram-канале.

 

"Да дому пад’ехала пажарная, за дзвярымі пачалі заводзіць "балгарку"

 

Пераслед і рэпрэсіі ў дачыненні да абедзвюх бабруйскіх медсясцёр — Ілоны Златкінай і Ірыны Іванчыкавай — пачаўся яшчэ 4 кастрычніка, калі жанчын затрымалі падчас мірнага шэсця ў родным месце. Тады яны правялі ноч у ІЧУ, на наступны дзень іх судзілі, далі штрафы.

 

Ілона Златкіна працавала медсястрой аддзялення камп’ютарнай тамаграфіі ў Бабруйскім міжраённым анкалагічным дыспансеры. Амаль адразу пасля эпізоду з затрыманнем і судом ёй прапанавалі звольніцца. Жанчына не стала абвастраць сітуацыю і напісала заяву па згодзе бакоў.

 

23 снежня, калі Ілона з мужам былі дома, каля 11-й гадзіны раніцы раптоўна з’явілася міліцыя. Супрацоўнікі грукаліся ў дзверы. Як распавяла жанчына, яны з мужам спачатку вырашылі зрабіць выгляд, што дома нікога няма. Але праз некаторы час сужонкі пабачылі, як да іх дома пад’язджае пажарная машына, а пасля пачулі, як на лесвічнай пляцоўцы нехта "заводзіць балгарку". Каб пазбегнуць узлому дзвярэй, Ілона адчыніла.

 

Супрацоўнікі прад’явілі пастанову на вобшук, патлумачылі, што мусяць яго правесці ў рамках крымінальнай справы аб паклёпе на на галоўную лекарку Бабруйскай цэнтральнай лякарні Аксану Крупеніч. Маўляў, ёсць падазрэнне, што гэта менавіта Ілона размясціла ў нейкім Telegram-канале пасты пра тое, што па загадзе Крупеніч у Бабруйску звальняюць медыкаў.

 

У сям’і Златкіных забралі ноўтбук, флэшкі, у Ілоны канфіскавалі тэлефон.

 

"Мяне ўсю трэсла, а мне казалі — паліграф зашкальвае, бо я хлушу"

 

Пасля ператрусу Ілону павезлі ў аддзяленне міліцыі Ленінскага раёну м. Бабруйска, там апыталі на паліграфе.

 

— Я пагадзілася на дэтэктар, бо мне няма чаго хаваць, але тым не менш, мне ўвесь час падчас апытання спрабавалі давесці, што я хлушу, бо ў мяне там нешта "зашкальвае", — распавяла медсястра. — Дык а што яны хацелі ў такім стане, у якім я была? Мяне ўсю трэсла.

 

З РАУСа Ілону даставілі ў Следчы камітэт. Толькі там жанчыне патлумачылі, што яна праходзіць сведкай, а не падазраванай па крымінальнай справе аб паклёпе на галоўнаю лекарку Бабруйску. Следчы пацвердзіў, што справа ў размешчанай у Telegram інфармацыі, што нібыта бабруйскія медыкі звольненыя па загадзе Аксаны Крупеніч.

 

Ілона Златкіна кажа, што яна бачыла такія пасты ў Telegram, нават дзялілася імі з сябрамі, але сама іх не пісала.

 

Цэнтр занятасці накіраваў туды, адкуль папрасілі звольніцца

 

Пасля звальнення былая медсястра стала на ўлік у Цэнтры занятасці насельніцтва, нават хадзіла па накіраваннях, якія ёй там давалі. Але кажа, што хутка зразумела, што не хоча "вяртацца ў старую сістэму".

 

Аднойчы Ілона атрымала ад цэнтру занятасці накіраванне на вакансію медсястры ў аддзяленне тамаграфіі ў анкадыспансеры — на сваё былое працоўнае месца. Ілона кажа, што яна там была адзінай медсястрой, і пасля яе сыходу вакансія працяглы час заставалася адкрытай.

 

Жанчына вырашыла схадзіць да былых калегаў з "паперкай" з цэнтру занятасці.

 

— У аддзеле кадраў не ведалі, што рабіць, калі я прыйшла з гэтым накіраваннем, — узгадвае Ілона. — Пабеглі да галоўнага лекара, а праз дзень я атрымала адказ, што вакансіяў няма.

 

Асудзілі, прымусілі звольніцца, запрашаюць у міліцыю

 

Бабруйчанка Ірына Іванчыкава таксама, як і Ілона Златкіна, пасля затрымання 4 кастрычніка правяла ноч у ІЧУ, на наступны дзень была аштрафаваная на 10 базавых. Жанчына працавала медсястрой у аперацыйным блоку хірургічнага аддзялення ў Бабруйскай цэнтральнай лякарні. Праз два тыдні пасля суду яе папрасілі звольніцца "па згодзе бакоў". Ірына гэтак жа, як і Ілона, не стала спрачацца, і напісала заяву. Пасля звальнення жанчына хутка знайшла новую працу.

 

23 снежня раніцай Ірыне патэлефанавалі з міліцыі і запрасілі на размову наконт нейкіх пагрозаў у адным з Telegram-каналаў. Бабруйчанка адмовілася ісці, бо была на працы. Пра якія пагрозы была мова, Ірына не ведае, па тэлефоне ёй нічога не патлумачылі.

 

Гэта не адзіныя выпадкі ціску на медыкаў у Бабруйску. У лістападзе быў вымушаны звольніцца лекар-гігіеніст з Бабруйскага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Леанід Кошань. Супрацоўнікі міліцыі забралі медыка з працоўнага месца — выклікаў іх галоўны лекар цэнтру Дзмітрый Лайтэр за фота Леаніда з бел-чырвона-белым сцягам каля будынку санстанцыі. Гігіеніст правёў ноч у ІЧУ, быў аштрафаваны.

 

Акрамя, увосень пасля суду і штрафу па арт. 23.34 КаАП была звольненая санітарка адной з мясцовых лякарняў, актывістка і шматдзетная маці Галіна Лазарава.

 

Ганна Ганчар

 

"Белсат", 26 сьнежня 2020 р.

 

 

Напярэдадні Новага года лукашысты пакінулі частку Менска без нармальнай вады

 

З кранаў у Савецкім раёне цячэ карычневая жыжка.

 

Лукашысты "павіншавалі" з Калядамі і Новым годам жыхароў Савецкага раёна Менска — пакінулі іх без вады як мінімум на некалькі дзён, піша Telegram-канал NEXTA.

 

З кранаў дамоў на вуліцах Лагойскі тракт, Сядых, Каліноўскага, Сурганава ідзе дрэнная вада, у некаторых выпадках — нават рудая, удакладняе Telegram-канал kyky_org.

 

Telegram-каналы паведамляюць: "Сёння адбыўся збой працы тэхналагічнага абсталявання на помпавай станцыі водаканала. У сувязі з гэтым ва ўсім Савецкім раёне ў водаправоднай сетцы брудная вада. Выкарыстоўваць такую ваду, натуральна, нельга. Менскводаканал займаецца прамываннем сеткі. Калі скончаць, невядома".

 

Таксама паведамляюць, што ўжо арганізаваны падвоз вады. Бочка стаіць каля Усходняй, 50 і Каліноўскага, 24.

 

 

"Як у вочы людзям глядзець?":

Ідэолаг менскага каледжа звольніўся на знак пратэсту

 

Педагог расказаў пра настроі супрацоўнікаў сістэмы адукацыі.

 

Павел Захарэўскі 20 рокаў прапрацаваў у адукацыі. Апошнія тры рока быў намеснікам дырэктара ў выхаваўчай працы і выконваў функцыі ідэолага ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Але пасля жніўня мужчына не змог больш хадзіць на некалі любімую працу — і звольніўся.

 

Партал Tut.by пагутарыў з педагогам пра тое, што прымусіла яго сысці з сістэмы, якой быў адданы столькі рокаў.

 

Павел кажа, што распараджэнняў, якія не адносяцца да навучальнага працэсу, стараўся падначаленым не навязваць. А вось у самога ўнікаць выканання спушчаных зверху заданняў, з якімі не згодзен, атрымлівалася не заўсёды. Абстаноўка напалілася да і — асабліва — пасля выбараў. Калі зразумеў, што больш не можа трываць, — сышоў.

 

"Наш план — 600 подпісаў, зразумела за каго"

 

Супрацоўнікі Менскага медкаледжа ў выбарчай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах удзельнічаць не павінны былі: участковую выбарчую камісію фармавалі іншыя людзі, а каледж толькі падаваў плошчы — на ягонай тэрыторыі паводле плану павінны былі размяшчацца чатыры выбарчыя ўчасткі.

 

Павел кажа, што такой акалічнасці ён і калегі былі радыя: паводле ягоных словаў, ніхто з ягонага атачэння не хацеў "маляваць патрэбныя лічбы" для камісій. Але, як высветлілася, застацца ў баку ад выбараў не атрымаецца.

 

— У траўні выклікалі ў адміністрацыю раёна і сказалі, што трэба сфармаваць ініцыятыўныя групы. Потым трэба было забяспечыць збор подпісаў і ўдзел у пікетах, "зразумела за каго". Наш план — 600 подпісаў. Я сказаў, што вакол каранавірус і хадзіць у дамы збіраць подпісы небяспечна. Мне намякнулі, што "ёсць іншыя варыянты". Я прыйшоў да дырэктара каледжа і сказаў, што калі яны пра гэта, то падробкай подпісаў займацца не буду.

 

У ліпені ў каледж зверху "прыляцела" новае заданне: знайсці супрацоўнікаў, якія негалосна будуць дзяжурыць у навучальнай установы, глядзець, каб ніхто не збіраўся, нічога не запісваў і не фатаграфаваў ля ўчастка.

 

— Я сказаў, што гэта лета і тузаць супрацоўнікаў у непрацоўны час няправільна. І ўвогуле гэта ненармальна, каб педагогі выконвалі такую працу — займаліся "стукацтвам". Мяне не звольнілі проста ў той момант, думаю, толькі таму, што на носе была ўступная кампанія, а я — намеснік старшыні прыёмнай камісіі. Ды і падчас выбараў кожны чалавек на ўліку.

 

І зноў заданне зверху — забяспечыць яўку

 

— Падчас датэрміновага галасавання на ўчастках у нашым каледжы з’явіліся, як палічылі ў адміністрацыі раёна, "праблемы": вельмі актыўна праяўлялі сябе незалежныя назіральнікі. Нас спыталі: чаму супрацоўнікі каледжа не дапамагаюць выбарчай камісіі наводзіць парадак на ўчастку? Пасля гэтай заўвагі з сёмай раніцы і да канца дня нашы супрацоўнікі вымушаныя былі знаходзіцца на ўчастках, каб выконваць просьбы старшыні камісіі.

 

У канцы жніўня пачаліся праўладныя мітынгі. І зноў заданне зверху — "забяспечыць яўку".

 

— Ад каледжа патрабавалі калі 10, калі 30 чалавек. А дзе ўзяць ахвотных, калі такія настроі пасля падзей жніўня? Браў пару чалавек і ішоў сам — а хто, калі не ідэолаг?

 

А ў кастрычніку, расказвае Павел, усіх сталі рыхтаваць да супермітынгу, які потым скасавалі.

 

— Нас зноў выклікалі ў адміністрацыю і праводзілі гутаркі. Давялося выслухаць тое, што цяпер чуеш, калі ўключыш БТ: расказалі, што ўсе гэтыя збітыя і забітыя падчас пратэстаў — гэта ўсё фэйкі. Але мае навучэнцы працуюць медыцынскімі сёстрамі, фельчарам на хуткай дапамогі — і самі, на свае вочы бачылі, што адбывалася.

 

Ад медкаледжа, паводле слоў Паўла, на мітынг было неабходна камандаваць 350 чалавек.

 

— Я сказаў, што гэтая задача невыканальная: у нас у каледжы 1900 навучэнцаў і супрацоўнікаў — і з іх, можа, чалавек 20 толькі пагодзяцца. А нікога прымушаць я не буду. Як пасля гэтага ў вочы людзям глядзець? І я канчаткова зразумеў, што больш не хачу ўдзельнічаць у выкананні загадаў і даручэнняў, якія супярэчаць не толькі законам, але і здароваму сэнсу.

 

13 лістапада Павел падаў заяву аб звальненні праз дамову бакоў, 8 снежня быў звольнены.

 

Педагог прызнаецца, што адважыцца на такі крок было няпроста: ён вельмі любіць сваю працу і пры іншых абставінах ні за што не пакінуў бы яе.

 

— Упэўнены, што ў адукацыі шмат выдатных людзей, якія робяць сваю працу якасна і шчыра хварэюць за сваю справу. Але тое, што ім у апошні час навязвае сістэма, забівае ў іх прафесіяналаў, забівае ў іх педагогаў. І гэта вельмі сумна.

 

 

Экс-баец "Алмаза" назваў невядомыя падрабязнасці забойства Тарайкоўскага

 

Правасуддзе дагоніць усіх.

 

Экс-баец "Алмаза" Ігар Макар, які займаецца расследаваннем забойства Аляксандра Тарайкоўскага ў эфіры канала "Белсат" расказаў некаторыя падрабязнасці гэтай справы.

 

— Мікіта Каровін стаяў за другім супрацоўнікам "Алмаза", які таксама знаходзіўся са зброяй Сайга-12К. І калі ён убачыў які ішоў Аляксандр Тарайкоўскі — заняў удалую для стрэлу пазіцыю. Прыцэліўся 2-3 секунды, а потым стрэліў з адлегласці 10 мэтраў.

 

Нагадаем, што папярэдняе расследаванне "Беларускага народнага трыбуналу" вызначыла, што да забойства датычныя Мікіта Каровін і Ігар Чамякін.

 

 

На акцыі пратэсту выйшлі многія раёны сталіцы

 

У Менску з самай раніцы практычна ва ўсіх раёнах праходзяць акцыі пратэсту.

 

Жыхары Ангарскай сёння раніцай стаялі ў ланцугу салідарнасці, паведамляе Telegram-канал "Баста!".

 

"Жыве Беларусь!": Камароўскі рынак правёў "вогненную" акцыю.

 

Проста цяпер на Камароўцы праходзіць палымяны флэшмоб. У галоўнай ролі — велізарны надзіманы Дзед Мароз, паведамляе Telegram-канал kyky_org.

 

Падчас акцыі прадаўцы і пакупнікі галоўнага рынку сталіцы запусцілі бел-чырвона-белыя шарыкі, а гучныя воклічы "Жыве Беларусь!" напоўнілі рэхам велізарны будынак рынку.

 

Менскія раёны дабіваюць таракана.

 

На суботні марш выйшлі жыхары Малінаўкі, паведамляе Telegram-канал "Баста!".

 

Жыхары мікрараёна сталі ў жывы ланцуг.

 

Сталічныя Шабаны праводзяць суботні дзень на акцыі салідарнасці.

 

Вялікая калона прайшла ў менскім мікрараёне Дамброўка, паведамляе Telegram-канал vybory_smotri.

 

Як піша Telegram-канал "Баста!", у менскім Уруччы прайшла пратэстная акцыя. Жыхары сталічнага мікрараёна выйшлі на пратэст.

 

Адзначым, што сёння цэлы шэраг менскіх мікрараёнаў правёў пратэстныя шэсці.

 

Жыхары Зялёнага Луга запусцілі квэст "знайдзі вырадка з сінімі пальцамі". Па ўсёй сталіцы сталі з'яўляцца незвычайныя гірлянды на ялінках.

 

Падказкі для пошуку гірляндаў ёсць у відэа, якое апублікаваў Telegram-канал "Баста!".

 

 

Капитан милиции: 99% моих знакомых в Менске — за новые выборы и перемены

 

Силовик из Новополоцка перешёл на сторону народа — и гордится своим выбором.

 

36-летний сотрудник Департамента охраны, капитан милиции из Новополоцка Егор Емельянов утром 11 августа подал рапорт на увольнение, а затем опубликовал в своем Инстаграме пост, что уходит со службы на фоне массовых протестов в Беларуси после президентских "выборов" 9 августа.

 

В тот же день его задержали, Егор провел в ГОВД почти двое суток. Публикацию в соцсети расценили как нарушение ст. 23.34 КоАП. Однако суд оправдал Егора, и его отпустили на свободу.

 

— Год расстроил. Весной — эпидемия COVID-19, а потом — августовские события. Это психологические травмы, которые до сих пор переживают беларусы. И коронавирус, и выборы сильно изменили нашу привычную жизнь. Спокойно жить, расслабиться мы не можем до сих пор.

 

Егор Емельянов не жалеет, что уволился из милиции:

 

— Верни меня в тот день, я бы поступил так же.

 

На новый год у Егора Емельянова такие пожелания:

 

— Как и многие, я хочу, чтобы в нашей стране наступил порядок, ведь мы можем и хотим развиваться. 99% моих знакомых в Менске — за новые выборы и мирные перемены. И я не понимаю, почему до сих пор ничего не меняется, почему продолжается насилие, почему каждое воскресенье приходится дрожащими руками открывать новости в интернете.

 

"Хартыя’97%", 26 сьнежня 2020 р.

 

 

Суботнія акцыі

 

У невялікім Клічаве (Магілёўская вобласць) людзі раўняюцца на герояў. Жыхары Малінаўкі, Уручча, Лошыцы і Сцяпянкі сёння правялі шэсці за свабодныя выбары. Людзі скандавалі таксама "Трыбунал", патрабуючы суда над узурпатарамі ўлады і забойцамі дэманстрантаў. А ў Жодзіне людзі прынеслі антыфашысцкую расцяжку да помніка Марыі Купрыянавай.

 

"Наша Ніва", 26 сьнежня 2020 р.

 

 

Каждый день — против режима

 

Этим вечером в столице особенно живо: жители домов у проспекта Дзержинского читают стихотворение Янки Купалы "Хто ты гэткі?", а в Колодищах активисты поучаствовали в бело-красно-белом танцевальном флешмобе. Менчане не забывали и об обязательных прогулках: самое большое шествие этого вечера проходило в Серебрянке.

 

Брестчане и Витебчане встречаются на акции, а также передают привет Менску.

 

Telegram-канал "NEXTA", 26 сьнежня 2020 р.

 

 

У апошнюю нядзелю року Беларусь актыўна маршыруе

 

Дваровыя маршы ў Беларусі трансфармуюцца кожны раз. Суседзі сталі выходзіць на маршы ў сярэдзіне тыдня, па суботах такая актыўнасць ужо не здзіўляе. У нядзелю цяпер беларусы не чакаюць 12:00, а маршыруюць з самай раніцы. Некаторыя калоны збіраюцца 2-3 разы на дзень.

 

Маршы пачаліся яшчэ ў прыцемках.

 

Альшанка, Горадня ўжо шпацыруюць.

 

І раён станцыі "Менск-Паўднёвы" ладзіў шэсце сёння раніцай.

 

Жыхары менскага комплексу "Магістар" прасілі перадаць прывітаньне жыхарам "Маяка".

 

У Менску на праспекце Незалежнасці заўважаны вершнік на белвм кані!

 

Сёння менчукі запускаюць у неба белыя і чырвоныя паветраныя балёнікі.

 

І ў Кобрыні сёньня выходзілі на акцыю пратэсту.

 

Асмолаўка, Велазавод,Залатая горка, Захад, Лошыца, Каменная Горка, Курасоўшчына, Лебядзіны, Малінаўка, Масюкоўшчына, Маякоўскага, Плошча Бангалор, "Спартыўная", Трактарны завод, Цівалі, Уручча Янкі Маўра на маршы.

 

Дзве калоны сустрэліся каля "Пушкінскай".

 

Яшчэ адзін марш, які сёньня ладзілі жыхары менскага Зялёнага Лугу.

 

У менскай Серабранцы сёння таксама прайшоў марш пратэсту. У канцы, кажа чытач, міліцыя затрымала некалькі выпадковых мінакоў.

 

У Гомлі праходзіць "партызанская акцыя". Некаторыя людзі гуляюць па Савецкай у "вопратцы палітычных колераў". Іншыя — раздаюць жыхарам Гомля значкі "23.34". Туды-сюды езьдзяць белыя і сінія "бусы" з АМАП. Пра затрыманьні пакуль не вядома.

 

Маладыя людзі апрануліся ў касьцюмы "чартоўкі" і быка — сымбаля надыходзячага 2021 року, і гуляюць пад кантролем міліцыі па Савецкай. У мінулую нядзелю пара гуляла ў "адзеньні палітычных колераў". Іх затрымалі, і яны тры гадзіны прабылі ў РАУС.

 

Да хапуна жыхары мікрараёна Сокал паспелі зрабіць фота каля елкі і загадаць сваё самае галоўнае навагодняе жаданне. Сярод затрыманых ёсць жанчына, якая прадставілася журналістам Тамарай Зенінай (пісала для "СБ" і "Спадарожніка").

 

Крупіца пад Менскам. Маленькае аграмястэчка таксама маршыруе.

 

А суседзі Паўла Латушкі ў Ждановічах прайшліся маршам і традыцыйна перадалі Паўлу прывітанне фотаздымкам на тле яго дома.

 

У Лідзе адзіночны пікет.

 

"Новы час", 27 сьнежня 2020 р.

 

 

Беларусы на маршах масава запускаюць у неба бел-чырвона-белыя балёнікі

 

Дзівоснае відовішча.

 

Сёння ў Менску і ў рэгіёнах праходзяць нядзельныя маршы.

 

Беларусы на сённяшніх маршах масава запускаюць у неба надзьмутыя геліем бел-чырвона-белыя балёнікі. Гэта стала адметнасцю нядзельных пратэстаў 27 снежня.

 

 

Падчас маршу АМАПавец здзекаваўся з лукашысцкага сцяга

 

На відэа Telegram-канала kyky_org АМАПавец, які сочыць за пратэстоўцамі, выкарыстаў чырвона-зялёны сцяг, каб пачысціць шкло.

 

Што гэта — дыверсія або звычайная халатнасць?

 

 

Менскія партызаны перагулялі фашыстаў падчас Маршу

 

Жыхары вуліцы Маякоўскага супольна з раёнам Шарыкі цалкам перагулялі карнікаў і на ўсю моц шпацыруюць па Лошыцкім парку.

 

Пасланне ад менскіх партызанаў на маршы апублікаваў Telegram-канал "Баста!":

 

"Пакуль фашысты шукаюць пратэстоўцаў на вуліцы Козыраўскай, нашы бадзёрыя суседзі па раёне вуліцы Маякоўскага, супольна з Шарыкамі на ўсю моц шпацыруюць па Лошыцкім парку. Без каго гэты Новы рок будзе значна лепшым? Вольныя людзі дакладна ведаюць адказ!"

 

 

Нядзельныя маршы праходзяць па ўсёй Горадні

 

На пратэсты выйшлі жыхары са сцягамі сваіх мікрараёнаў.

 

У Горадні раённыя маршы праходзяць па ўсім месце, паведамляе Telegram-канал "Краіна для жыцця".

 

 

Зялёны Луг выйшаў на трэці марш за дзень

 

Як піша Telegram-канал "Баста!", жыхары менскага Зялёнага Луга выйшлі на трэці марш за адзін дзень. Такой упартасці можна толькі пазайздросціць.

 

 

Вместе — до Победы!

 

Беларусская революция имеет свои неповторимые особенности.

 

В частности, впервые в истории нашего протеста появились партизанские команды, которые самостоятельно и в обстановке полной секретности организовывают мирные протестные акции. Например, районные марши, которые неожиданно прокатываются по самым разным районам города в самое непредсказуемое время, пишет Telegram-канал МКБ.

 

В этой мирной борьбе беларусы объединились и сплотились, проявили чудеса взаимовыручки, творчества, показали свою волю и бесстрашие.

 

За последний месяц самоорганизация вышла на совершенно новый уровень. Мы видим, как без участия каких-либо лидеров и координаторов происходит объединение районных активистов. Наши Мирные партизаны научились быть предельно осторожными, действовать эффективно, внезапно и слаженно.

 

Это дарит людям веру, вселяет надежду, поэтому численность участников маршей заметно растёт, а сами марши проходят всё чаще, став самостоятельным "организмом".

 

Мирные протестные акции любого формата очень раздражают режим, нас всё сильнее хотят загнать по квартирам и заставить бояться выйти на улицу, заставить забыть, ради чего всё началось, запугать и рассорить. Но мы уже сотни раз разрушали все эти грязные планы, мы стоим на своем, вопреки всем преградам. Наш протест многолик и он не прекратится: шатать режим для нас теперь — это авантюрная рутина, часть нашей повседневной жизни.

 

Белорусы — потрясающе изобретательный народ с огромной волей к победе своих идеалов. А значит — стены рухнут, просто надо давить на них всегда, постоянно, без передышки.

 

Вместе — до Победы!

 

"Хартыя’97%", 27 сьнежня 2020 р.

 

 

"У рок Быка без Пацука!"

 

Доброе утро! Сегодня первое воскресенье без анонсированного Марша. Однако это не помешало беларусским партизанам собраться вместе и прогуляться по своим районам. Посмотрите, у кого день начался ни свет ни заря.

 

Городенская Ольшанка и Золотая Горка (Менск) уже с самого утра вышли на воскресный Марш. 

 

Малиновка будила свой район на рассвете. Главное, что лошкипетушки так рано не встают и всё проворонили!

 

Курасовщина не осталась в стороне и тоже провела свой утренний Марш. 

 

Районы Грушевка и Розочка вышли на утренний марш с лозунгами: "Пошёл вон! Ты и твой ОМОН!".

 

Стойкие каменногорцы и жители района Парка Челюскинцев начали воскресное утро с цепей солидарности. 

 

Антоновская — Захарова — Пулихова вместе украсили ёлку и прошлись маршем с соседями. Когда мы едины — мы непобедимы!

 

С самого утра нескончаемая колонна с лозунгами "Жыве Беларусь!" обошла весь район Шарики и Тракторный, поднимая настроение всем, кто любит долго поспать! Ещё часть догуляла до Маяковки, где все вместе сделали зарядку.

 

Кто-то ещё не выпил свой первый утренний кофе, а вдохновляющие беларусы и без него бодры и сильны духом, ведь ничто не заряжает сильнее, чем единство и общая цель!

 

Тракторозаводской посёлок Менска тоже выходит с самого утра, чтобы постоять в цепи солидарности на Партизанском проспекте. 

 

Домбровка и Зелёный Луг выходят каждый день!

 

Жители Заславля присоединились к танцевальному челленджу #JerusalemaDanceChallenge

 

Барановичи хотят поддержать политзаключённого Миколу Дедка. Свободу анархисту!

 

"Спортивная" и Маяковка вышли погулять с соседями, а Велозавод спозаранку приехал поддержать бобруйских партизан и пройтись совместным Маршем!

 

Тивали и Красный Бор гуляют вместе! Разам пераможам!

 

В районе Матусевича пасхалочка для Балабы.

 

Встреча нескольких колонн протестующих в районе менской "Пушкинской". Непередаваемые эмоции!

 

Жодино, Городня, менские Лебяжий, Зелёный Луг, Шарики и Маяковка. Белорусы сами себе "кукловоды". Когда хотят — тогда и протестуют!

 

А протестовать против диктатуры беларусы хотят всегда...

 

"Идите на заводы работать!" В менском микрорайоне Сокол полицаи напали на людей. Обратите внимание на внешность так называемых мусоров — нейкие толстые, плюгавые и подвыпившие. Полуинтеллигентные уже совсем кончились?

 

На смену утренним партизанам пришли дневные. Зелёный Луг, Логойка, Фолюш (Городня), Маяковка и Шарики, ЖК "Магистр", район "площади Перемен" и посёлок Солнечный настроены на победу не менее решительно.

 

С танцами, бело-красно-белыми флагами и заводной песней вышли на заснеженную улицу жители Зелёного Луга.

 

Текст песни знаком и любим многими:

 

"Лукашенко в автозак, Лукашенко в автозак, Лукашенко в автозак-зак-зак-зак-зак, 

У него течёт чердак, У него течёт чердак, У него течёт чердак-дак-дак-дак-дак!"

 

Спасибо, что подняли настроение!

 

Воскресный Марш для Вольной Лошицы — это святая традиция. Впрочем, как и для Осмоловки, жители которой вышли погулять и выступить в поддержку задержанных сотрудников "Пресс-клуба".

 

В Михановичах проходит особо опасная массовая акция мышей [плюшевых]. Говорят, не уйдут, пока главная крыса не подаст в отставку.

 

Telegram-канал "NEXTA", 27 сьнежня 2020 р.

 

 

Ранак пачынаецца зусім не з кавы

 

У Беларусі ранак пачынаецца зусім не з кавы. Менчукі з вуліц Максіма Багдановіча, Розы Люксембург, мікрараёнаў Трактарны, Уручча і Шарыкі выйшлі пагуляць. І запрашаюць усіх ахвотных далучыцца.

 

Залатая горка, Грушаўка, "Спартыўная", Зялёны луг і Чырвоны Бор гуляюць з самага ранку.

 

Жыхары раёну Лебядзіны пайшлі ў госці ў Дразды.

 

Момант сустрэчы дзвюх калон у раёне станцыі метро "Пушкінская".

 

Затрыманні ў Сокале. Акалічнасцяў гэтай сітуацыі пакуль не ведаем.

 

Сёння ў розных кропках Менску з самае раніцы адбываюцца дваровыя маршы. Ужо ёсць звесткі пра першыя затрыманні.

 

Беларусы гуляюць. Адметнасць сённяшняга маршу: удзельнікі акцый запускаюць у неба бела-чырвона-белыя балёнікі. На відэа: Берасце, мястэчка Сонечны, менскія Чыжоўка ды Някрасава.

 

Чытачы паведамляюць, што вялікая калона збіраецца на менскім Захадзе.

 

У Берасці зноў затрымалі 63-рочную Алену Гнаўк.

 

Цяпер яна знаходзіцца ў Ленінскім РАУС. 

 

Гэта 11-е затрыманне пенсіянеркі за апошнія чатыры месяцы. Кожную нядзелю Алена прыязджае ў Берасце з Пружанскага раёну і кожны раз яе затрымліваюць. Толькі ў сераду Гнаўк выйшла з берасцейскага ІЧУ.

 

"Адбылося затрыманне каля мемарыялу Тарайкоўскага, чорны ці цёмна-сіні мінівэн пад'ехаў, выскачылі "чорныя". Адразу затрымалі 2 ці 3 чалавекі, якія проста стаялі паблізу. Потым з кафэ вывелі яшчэ пару чалавек. Усіх павезлі на гэтым бусіку", — паведамляюць нашыя чытачы. 

 

 

У МУС заяўляюць аб праблемах з выцекам інфармацыі

 

Афіцыйная прадстаўніца МУС Беларусі В. Чамадан ў эфіры "Беларусь 1" паскардзілася на "кібербулінг" і "цкаванне" міліцыянтаў. Паводле яе, "неабходна прыняцце далейшых дзейсных захадаў па абароне "гонару", "годнасці" і дзелавой рэпутацыі" працаўніклў органаў унутраных справаў і прадстаўнікоў уладаў.

 

— Трэба звярнуць увагу ў тым ліку і на дысцыпліну. Таму што ёсць у нас пытанні ў частцы ўцечкі інфармацыі, службовай інфармацыі. І гэта, вядома, немалаважны кірунак, — дадала яна ў сувязі з гэтым.

 

 

Алена Леўчанка: Мы робімся Паўночнай Карэяй у цэнтры Эўропы

 

— Вельмі важна, каб вонкавы свет звяртаў увагу на сітуацыю ў Беларусі. Мы робімся Паўночнай Карэяй у цэнтры Эўропы. Гэта непрыемна і гэта датычыць не толькі нас, беларусаў, але і іншых краін, — заявіла беларуская баскетбалістка ў інтэрв'ю шведскім журналістам.

 

"Белсат", 27 сьнежня 2020 р.

 

 

Праваабаронцам вядомыя прозьвішчы больш як 20 затрыманых

на акцыях пратэсту 27 сьнежня

 

Валянтэры, якія складаюць сьпісы затрыманых па адміністрацыйных справах, па стане на 17:50 паведамілі ў Telegram-канал "Списки Окрестина" прозьвішчы 19 затрыманых у Менску падчас сёньняшніх маршаў пратэсту.

 

1. Высторопов И.А. #ЦИП Окрестина* #октябрьское РУВД

2. Дудко Тамара Титовна 1962 #ИВС Окрестина

3. Замула Л.П. #ЦИП Окрестина* #октябрьское РУВД

4. Зенина Т.В. 19.06.1976 #ЦИП Окрестина* #октябрьское РУВД

5. Зиленевский Виктор Олегович 1985 #ИВС Окрестина

6. Клещенок Роман Александрович

7. Корнелик Анна

8. Лабунская Светлана Михайловна 24.08.1980

9. Локотош Д.С. #ЦИП Окрестина* #октябрьское РУВД

10. Лыско Татьяна

11. Мыслевец Артур Игоревич 11.07.2000

12. Никитина Анастасия Владимировна 1980

13. Пелевин Дмитрий

14. Степанов Павел Геннадьевич 30.07.1979 #ЦИП Окрестина* #октябрьское РУВД

15. Токарчук А.Н. #ЦИП Окрестина* #октябрьское РУВД

16. Харитончик Дарина 23.07.1989

17. Харитончик Сергей Андреевич 25.07.1990 Смолевичский РУВД

18. Ходан А.С. #ЦИП Окрестина* #октябрьское РУВД

19. Шевчик В.В. #ЦИП Окрестина* #октябрьское РУВД

 

#ЦИП Окрестина* = по словам дежурного, задержанные направляются в ЦИП Окрестина.

 

#октябрьское рувд

 

1. Пелевин Дмитрий

2. Степанов Павел Геннадьевич 30.07.1979

3. Зенина Тамара 19.06.1976

 

Паводле валянтэраў, усіх затрыманых спачатку завезьлі ў Кастрычніцкае РУУС Менску, а потым перавялі ў цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, што ў завулку Акрэсьціна.

 

Сярод іх затрыманыя ў менскім мікрараёне Сокал, якія выйшлі на мясцовую акцыю зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Яшчэ некалькі чалавек затрымалі каля мэмарыялу Тарайкоўскага (станцыя мэтро "Пушкінская").

 

Праваабаронцам "Вясны" таксама вядома пра затрыманьне ў Менску Перадкова Мікалая Ўсеваладавіча, якога пакінулі ў ЦІП у завулку Акрэсьціна да суду. У Берасьці на вуліцы Савецкай затрымалі 63-рочную актывістку Алену Гнаўк. Цяпер яна ў Ленінскім РАУС. Гэта 11-е затрыманьне пэнсіянэркі за апошнія чатыры месяцы. У Смалявічах затрымалі Сяргея Харытончыка.

 

У Беларусі сёньня праходзяць нядзельныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту карнікаў.

 

 

Вечаровыя маршы

 

Нядзельныя акцыі ў Менску працягваюцца: на вечаровы марш выйшлі жыхары Курасоўшчыны.

 

Працягваюць вечаровыя шэсьці жыхары менскага Зялёнага Лугу і ЖК "Маяк Менску".

 

Жыхары раёну Бяды — Някрасава — "Рыгі" ў Менску абяцаюць працягваць маршы "да перамогі!", а партызаны Жодзіна "ня сьпяць ні раніцай, ні ўвечары: выходзяць на вуліцы, гукаюць сваё любімае: "Жыве Беларусь!".

 

Вечаровыя маршы раёнаў прайшлі таксама ў менскіх мікрараёнах Сухараве і Малінаўцы, жыхары вуліцы Мельнікайце сёньня перакрывалі дарожны рух, у Заводзкім раёне ўжо пачалі віншаваць беларусаў з Новым рокам, жыхары Маякоўскага проста сабраліся разам, а ў менскай Грушаўцы прайшоў незвычайны "яблычны" флэшмоб. На вечаровае шэсьце таксама выйшлі жыхары Сеніцы (Менскі раён).

 

Нам працягваюць дасылаць відэа зь сёньняшніх вечаровых акцый. Менск: на марш у Малінаўку сёньня таксама завіталі жыхары Брылевічаў, Паўднёвага Захаду і Міхалова, Вольны Усход, Зялёны Луг і Уручча выйшлі на пераднавагодні марш, каб правесьці рок Пацука, гуляюць таксама жыхары Ўсходу і Сьцяпянкі. Сёньня зьбіраліся і ў Фаніпалі, Пружанах, Маладэчна, Магілёве, Белаазёрску, Барысаве.

 

Пратэстоўцы менскай Чыжоўкі адправілі віншаваньні з навагоднімі сьвятамі ўсім палітвязьням! На 27 сьнежня ў Беларусі 167 чалавек прызнаныя палітвязьнямі.

 

"Радыё Свабода", 27 сьнежня 2020 р.

 

 

Чэмпіянат свету па хакеі 2021 дакладна пройдзе не ў Беларусі

 

Чэмпіянат свету па хакеі ў 2021 роке дакладна пройдзе — і дакладна не ў Беларусі. Старшыня Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель толькі таму дагэтуль не абвясціў, што забірае турнір у Лукашкі, што цяпер хварэе на COVID-19 — пра гэта піша швейцарскі сайт Watson.

 

"Нават калі А. Лукашка сыдзе ў адстаўку, ніякая палітычная нармалёвасць не будзе гарантаваная. І нельга выключаць нават маскалёўскага ўварвання", — сцвярджае выданне. Фазель збіраецца асабіста прыляцець у Менск, каб "мягка" паведаміць Лукашке сумную навіну — "гэта пытанне прыстойнасці".

 

"Эўрарадыё", 27 сьнежня 2020 р.

 

 

"Акт аб дэмакратыі ў Беларусі" зацверджаны Трампам

 

Белы дом паведаміў, што прэзідэнт ЗША падпісаў Закон пра федэральны бюджэт (H.R. 133), часткаю якога ёсць і дакумент, звязаны з нашаю краінаю. 21 снежня яго ўхваліў амерыканскі Сенат.

 

 

У стачцы +1

 

Яшчэ адзін супрацоўнік "Нафтану" далучыўся да стачкі!

 

Андрэй Іванавіч Пернік 26 рокаў прапрацаваў на "Нафтане", але сёння вырашыў далучыцца да агульнанацыянальнай стачцы.

 

 

Новы рок за кратамі

 

Берасцейскі БЧБ-мэн Андрэй Прыстаўка сустрэне новы рок за кратамі.

 

Маскоўскі раённы суд Берасця прысудзіў яму 15 содняў арышту за адзіночны пікет 22 снежня.

 

Таксама суд пастанавіў знішчыць сцяг з гербам Пагоня, з якім Андрэй быў затрыманы. Нагадаем, што герб Пагоня ўнесены ў рэестр гістарычных каштоўнасцяў.

 

 

Справа "Прэс-клубу" ў Следчым камітэце

 

У Следчы камітэт перадалі крымінальную справу "Прэс-клубу".

 

Цягам 10 дзён СК будзе развязваць пытанне пра выстаўленне затрыманым сябрам "Прэс-клубу" абвінавачвання.

 

 

"А калі не набудуць, адключылі газ".

ЯБатькі зноўку "балуюць" з вадою ў Менску

 

Чытачы паведамляюць, што ў раёне станцыі метро "Спартыўная" ў Менску зусім няма вады. Праблемы на вуліцах Прытыцкага, Глебкі, Матусевіча, Жудро і Масюкоўшчына.

 

 

Відавочцу абвінавачваюць у замаху на забойства

 

Відавочцу смяротнага ранення Генадзя Шутава абвінавачваюць у замаху на забойства.

 

Берасцеец Аляксандр Кардзюкоў 11 жніўня быў побач з Шутавым у той момант, калі мужчыну паранілі ў галаву.

 

Першапачаткова яго абвінавачвалі ў супраціве працаўніку міліцыі. Цяпер жа справу перакваліфікавалі на замах на забойства. Максімальным пакараннем паводле гэтага артыкулу КК можа быць пажыццёвае зняволенне.

 

 

11 содня былому купалаўцу

 

Былому актору Купалаўскага тэатру Алесю Малчанаву прысудзілі 11 содняў арышту.

 

Учора Алесь Малчанаў стаяў з БЧБ-сцягам на менскай кальцавой дарозе. Пра тое, што ён збіраецца выходзіць на пікет, Алесь папярэдне напісаў на сваёй Facebook-старонцы.

 

Неўзабаве мужчына быў затрыманы, а сёння адбыўся суд.

 

 

"Марш Мудрасці"

 

Нягледзячы на кепскае надвор’е, пенсіянеры выйшлі на "Марш Мудрасці", які заўсёды адбываецца па панядзелках.

 

Смелыя бабулі сабраліся ля Заходняга рынку.

 

Міліцыі на гэты момант няма.

 

Нават моцны вецер не перашкода!

 

Удзельнікі "Маршу Мудрасці" чытаюць вершы і перадаюць нам усім прывітанне.

 

 

Акаўнт Марыі Васілевіч зноў выдалены з Instagram

 

Нагадаем, некалькі дзён таму была ўзламаная і выдаленая асноўная старонка дэпутаткі і "Міс Беларусь — 2018", на якой было больш як 38 тысячаў падпісантаў.

 

Марыя Васілевіч стварыла новы акаўнт, які за тры дні паспеў набраць каля тысячы падпісантаў. Але сёння з сацсеткі знік і ён.

 

 

20 содняў за прабег у касцюмах Калядных Дзядоў

 

20 содняў далі менчукам за прабег у касцюмах Калядных Дзядоў.

 

У гэтую суботу ў менскай Серабранцы адбыўся навагодні прабег Калядных Дзядоў. Дарогаю яны раздавалі дзецям цукеркі. Прабег адбыўся без палітычных лозунгаў і сцягоў, але затрымліваць яго ўдзельнікаў прыехалі 4 бусы карнікаў. Хіба што карнікам не спадабаўся колер вопраткі Калядных Дзядоў.

 

Сёння суд Завадскога раёну прызначыў адной з удзельніц, жанчыне на прозвішча Загурская, 20 дзён арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і непадпарадкаванне службовым асобам.

 

 

Затрымалі дзіцячага пісьменніка

 

Учора затрымалі дзіцячага пісьменніка, былога рэдактара "Бярозкі" Уладзіміра Ягоўдзіка.

 

"Ён выйшаў з дому з батонам, каб пакарміць птушак на рэчцы, — піша ў Facebook мастак Павал Татарнікаў.

 

Абставіны затрымання невядомыя. Ноч 63-рочны пісьменнік правёў у Цэнтральным РУУСе. А зараз знаёмыя шукаюць сведак затрымання.

 

 

162 лісты з віншаваннямі палітычным зняволеным

 

162 лісты з віншаваннямі напісалі і адправілі палітычным зняволеным жыхары Зялёнага Лугу.

 

"Няхай усе, хто цяпер у турме за нашу свабоду, ведаюць: мы побач з імі, мы памятаем, чакаем і ганарымся кожным!"

 

 

У Беларусі яшчэ два чалавекі прызнаныя палітвязнямі:

журналіст і былы міліцыянт

 

Журналіст інтэрнэт-выдання "Першы рэгіён" Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП 22 снежня па дарозе з Драгічына ў Берасце. Пазней у яго кватэры адбыўся ператрус, а ён быў затрыманы ў якасці падазраванага па ўзбуджанай у дачыненні да яго крымінальнай справе па арт. 368 КК (абраза "прэзідэнта" Рэспублікі Беларусь).

 

25 снежня ў дачыненні да Сяргея Гардзіевіча была абраная мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту. 

 

Дзмітрый Кулакоўскі быў затрыманы 4 снежня 2020 р. пры спробе выехаць за межы Рэспублікі Беларусь. Пазней быў змешчаны пад варту ў СІЗА м. Жодзіна ў межах узбуджанай у дачыненні да яго крымінальнай справы па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка улады).

 

У кастрычніку ён быў затрыманы супрацоўнікамі СУБ МУС і амаль месяц правёў у ЦІП, дзе адбываў адміністратыўныя арышты за нібыта непадпарадкаванне патрабаванням службовай асобы. Падчас свайго знаходжання ў ЦІП неаднаразова падвяргаўся катаванням і жорсткаму бесчалавечнаму абыходжанню, пра што неаднаразова заяўляла ягоная адвакатка і паведамлялі СМІ.

 

Агулам у Беларусі ўжо 169 палітвязняў.

 

"Белсат", 28 сьнежня 2020 р.

 

 

Санкцыі ў дзеяньні

 

Блізкі да Лукашкі бізнэсовец ня зможа набыць ва Ўкраіне банк.

 

Як патлумачылі ў Нацбанку Ўкраіны, Мікалаю Вараб’ю адмовілі ў набыцьці банку праз санкцыі, уведзеные супраць яго Эўрапейскім Зьвязам.

 

 

У Жлобіне за жнівеньскі страйк судзяць 26 супрацоўнікаў БМЗ

 

Пасьля страйку 17 жніўня на Беларускім мэталюргічным заводзе Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за "беспарадкі". Сёньня трох супрацоўнікаў БМЗ пачалі судзіць па крымінальнай справе, а па адміністрацыйных праходзяць агулам 26 чалавек.

 

 

Журналіст і былы міліцыянт. У Беларусі яшчэ два палітвязьні

 

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі журналіста Сяргея Гардзіевіча, на якога завялі справу за абразу Лукашкі, і экс-начальніка крымінальнага вышуку Заводзкага РУУС Менску Дзьмітрыя Кулакоўскага, якога падазраюць у абразе прадстаўніка ўлады. Агулам у Беларусі ўжо 169 палітвязьняў.

 

"Радыё Свабода", 28 сьнежня 2020 р.

 

 

Во сколько обходится стачка "Беларуськалию"

 

Псевдовласть усиленно пытается делать вид, что никаких забастовок и стачек нет. Но у Ника есть несколько цифр, которые показывают, что предприятия боятся стачки как огня. Для примера возьмём "Беларуськалий".

 

Предприятие медленно запрягало в плане стачки, но на данный момент к ней присоединилось более 130 человек. Несмотря на давление, стачка сумела стать костью в горле для директора "Беларуськалия" Ивана Головатого (который, напомним, по совместительству является кумом В. Лукашки). Головатый, кстати, нынче без двух охранников не появляется, а вокруг его дома установлены видеокамеры. На работе Головатого курируют несколько сотрудников КГБ, которые появились на предприятии сразу после августовских событий.

 

Стачке удалось наладить общение с крупнейшим трейдером продукции предприятия норвежской компанией Yara, которое сильно обеспокоено нарушением прав рабочих на предприятии. Массовые репрессии против шахтёров не начаты только потому, что в январе "Беларуськалию" нужно подписать новый пятилетний контракт на миллиард долларов. Руководству предприятия это сильно щекочет нервы.

 

Второе направление работы "Беларуськалия" — покупка лояльности тех, кто в стачку пока не ушёл. Небывалое дело — на предприятии уже четыре (!) месяца подряд выписываются премии. В сентябре 100%, в октябре — 100%, в ноябре — 50%, в декабре — 100%. Причём, если ранее планы по выработке постоянно повышались, то есть сейчас они на некоторых участках снижены на 30-40 процентов.

 

Кроме того, в декабре всем выписана традиционная новогодняя премия в 200 рублей, а на январь запланирована выплата 13-й зарплаты (справедливости ради скажем, что это обычная практика на "Белкалии").

 

Если учесть, что на "Беларуськалии" работает 16 тысяч человек, а средний оклад — в районе тысячи рублей, то получается каждая премия в 100% обходится предприятию в 8 млн долларов вместе с налогами. Средняя зарплата значительно выше (потому что учитываются премии и надбавки) — около 3500 рублей. Поэтому 13-я зарплата обойдётся ещё дороже — в 29 млн долларов. Итого при самых грубых подсчётах выходит, что стачка в данный момент обошлась "Белкалию" в 60 млн долларов.

 

Конечно, возможно, на "Беларуськалии" настолько всё хорошо, что предприятие может поощрять своих работников хоть каждый месяц. Но цифры говорят о другом. За 10 месяцев выручка крупных химпредприятий (валообразующие — "Беларуськалий", "Гродно-Азот", Гомельский химзавод) упала по сравнению с 2019 годом на 10,8%, прибыль — на 46,9%. Рентабельность снизилась с 17,9% до 10,6%. Отдельно надо отметить, что рентабельность отрасли в октябре составила всего 5,2%. В государственной статистике предприятия с рентабельность ниже пяти процентов считаются низкорентабельными. И это мы говорим про предприятия, которые кормят половину страны.

 

Чистая прибыль химпредприятий за 10 месяцев 2020 года упала в 7 раз — до 67 млн долларов. Падение чистой прибыли в основном связано с ухудшением финансовых результатов предприятий Солигорского района, где расположен "Беларуськалий" и его дочки.

 

Очевидно, что не все из этих показателей можно списать на эпидемию коронавируса. Очевидно, что также сказалась и стачка, и итальянская забастовка тех, кто остался работать, и те беспрецедентные меры по покупке лояльности, о которых говорилось выше.

 

О чём всё это? Стачка реально работает. Когда 130 честных и смелых шахтёров коренным образом изменили ситуацию на предприятии, то представляете, если таких будет не 130 человек, а тысяча или пять тысяч? Очевидно, это и боится Головатый и пытается всеми способами остановить уход людей в стачку.

 

Telegram-канал "Ник и Майк", 28 сьнежня 2020 р.

 

 

В рядах стачки пополнение!

 

Ещё один свободный человек сбросил рабские оковы! Работник УЖДП 1 Толкач Илья Олегович.

 

Telegram-канал "Баста", 28 сьнежня 2020 р.

 

 

Затрымалі за малюнкі на будынках і прыпынках

 

У Скідзелі затрымалі 26-рочную дзяўчыну. Яе падазраюць у тым, што яна пакідала малюнкі на будынках і прыпынках.

 

За апаганьванне і псаванне маёмасці ў дачыненні да дзяўчыны распачата крымінальная справа.

 

Зірніце, якія прыгожыя і патрыятычныя малюнкі.

 

 

"Бывай, "Прэсбол"

 

Сяргей Шчурко пакідае "Прэсбол": Ці маглі мы прадбачыць такі ганебны фінал на сваім 25-роччы?

 

"Бывай, "Прэсбол" — ва ўсялякім выпадку, яго друкаваная версія, захопленая непрыяцелем, супрацоўнічаць з захопнікамі не маю намеру, якія б пайкі не прапаноўвалі".

 

"Наша Ніва", 28 сьнежня 2020 р.

 

 

Госпропаганда сообщает

 

Лукашка со своими друзьями-мутантами проведут Антибеларусское народное собрание 11-12 февраля.

 

Звук натирки золотых унитазов во дворце.

 

Напомним, узурпатор попытается провозгласить собрание конституционным органом, внести все желаемые правки в Конституцию или вовсе принять новую. Таким образом, Лукашка хочет снова всех обмануть: он сделает всё, чтобы исключить возможность прямых президентских "выборов" и референдумов.

 

Telegram-канал "NEXTA", 28 сьнежня 2020 р.

 

 

30 базавых за працу журналіста

 

Суд Савецкага раёна Менска аштрафаваў журналістку Любоў Лунёву на 30 базавых велічынь. Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў "Маршы мудрасці" 7 снежня, які журналістка асвятляла.

 

Лунёва катэгарычна нязгодная з рашэннем суда. Яна сцвярджае, што прыйшла на акцыю не ўдзельнічаць, а працаваць. Але беларускія суды ўпарта працягваюць караць журналістаў за выкананне сваіх прафесійных абавязкаў.

 

 

Спакойнае развіццё — ідэя, каб пераадолець наступствы гэтай улады

 

Нам падаецца, што дэмакратыя — гэта хуткі шлях да нацыянальнага адраджэння. І гэта магчыма. Вось толькі не менш магчымая і сітуацыя, калі такі "хуткі шлях" можа скончыцца чарговым рэваншам сіл, для якіх усё нацыянальнае не мае вялікага значэння. І таму пасля змены рэжыму беларускаму грамадству трэба не хуткае, не шокавае, а спакойнае развіццё.

 

Пра тое, ці патрэбная ў краіне, дзе людзі толькі пачынаюць спазнаваць смак беларускасці і сваёй нацыянальнай адметнасці, хоць нейкая нацыянальная ідэя і як яе рэалізаваць, мы і разважаем у праграме "Ідэя Х" з Арцёмам Шрайбманам.

 

 

У Менску забаронена ездзіць на роварах?

 

27 снежня ў судзе Маскоўскага раёна судзяць затрыманага ўчора раварыста Аляксея Адамовіча. Падчас затрымання хлопец быў у велакасцюме і на кантактавых педалях. У яго не было з сабой ніякай сімволікі, побач не праходзіў раённы марш. Але карнікі ўсё роўна палічылі, што ён у нечым удзельнічае.

 

UPD: Прысуд — 10 сутак.

 

 

Быццам бы рассыпалі самарэзы на дарозе

 

Менская міліцыя затрымала дзвюх 40-рочных жанчын, якія быццам бы рассыпалі самарэзы на дарозе перад нейкім аб'ектам, які ахоўваецца. Але на апублікаваным разам з навіной відэа "самарэзы"... знікаюць самі сабой.

 

На жанчын завялі крымінальную справу за хуліганства. Яны не прызлалі сваёй віны.

 

"Эўрарадыё", 28 сьнежня 2020 р.

 

 

Чыноўнікі адмаўляецца ад каментароў  дзяржаўным СМІ

 

Мэр Берасця адмовіўся ад размовы з журналісткай БТ. Журналістка пакрыўдзілася.

 

Ксенія Лебедзева пажалілася, што за месяц трэці чыноўнік адмаўляецца ад каментару з дзяржаўным СМІ.

 

 

Ператрус у "Ганцавіцкмі часе"

 

У рэдакцыю "Ганцавіцкі час" у 10:30 прыйшла міліцыя з вобшукам. Падрабязнасцяў пакуль няма. Там знаходзіцца рэдактар Пётр Гузаеўскі.

 

Вобшук праходзіць ужо дома ў выдаўца газеты "Ганцавіцкі час" і сайта "Першы рэгіён" Пятра Гузаеўскага.

 

Газеце "Ганцавіцкі час" 19 рокаў. Яна зарэгістраваная Міністэрствам інфармацыі.

 

 

Зноў "ператрахіваюць" "Першы рэгіён"

 

У Берасці адбываецца ператрус у рэдактара незалежнага выдання "Першы рэгіён" Паўла Дайліда

 

Нагадаем, раней супраць журналіста "Першага рэгіёна" Сяргея Гардзіевіча распачалі крымінальную справу паводле арт. 368 КК (абраза "прэзідэнта" Рэспублікі Беларусь). 25 снежня ў дачыненні Гардзіевіча абралі меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

 

Пасля ператрусу рэдактара "Першага рэгіёна" Паўлад Дайліда павезлі на допыт у Івацэвіцкі РАУС.

 

У Дайліда забралі мабільны тэлефон.

 

 

На адлічанага студэнта з БНТУ палюе ваенкамат

 

Нам пішуць: "Добры дзень! Я сястра Янецкого Антона, адлічанага студэнта з БНТУ. Ён нядаўн дыа даваў інтэрв'ю Вам. За ім пачаў паляванне ваенкамат. Да гэтага панядзелка ён быў на даведцы, калі ён прыйшоў у паліклініку зачыніць або падоўжыць даведку, то яго ў кабінеце галоўнага лекара чакалі з ваенкамата і загадалі зачыніць даведку. Сёння, з 8 раніцы ён знаходзіцца ў дыягнастычным цэнтры пад канвоем ваенкамата, праходзіць абследавання. Пры гэтым прадстаўнікі ваенкамата ціснуць на лекараў, каб тыя напісалі, што ён здаровы".

 

 

Жыхара Брагіна пакаралі 2 рокамі калоніі за "абразу" Лукашэнкі

 

29 снежня суддзя Брагінскага раённага суду Марыя Гаўрыленка ў закрытым судовым пасяджэнні пакарала мясцовага жыхара Аляксандра Кулагу 2 рокамі калоніі агульнага рэжыму за "абразу" Лукашкі (ч. 1 артыкула 368 КК).

 

Інцыдэнт адбыўся пасля выбараў 16 жніўня. Аляксандра ў нецвярозым стане даставілі ў лякарню для медагляду. Знаходзячыся ў прыёмным аддзяленні, ён публічна ў прысутнасці міліцыянтаў і медыкаў выказаў абразы ў адрас чалавека па прозвішчы Лукаш(эн)ка ў выглядзе грубых, нецэнзурных словаў.

 

25-рочны Аляксандр Кулага працуе вальшчыкам лесу ў мясцовым лясніцтве.

 

 

Што ачэпяць у наварочную ноч у Менску

 

Міліцыя назвала спіс аб’ектаў, якія ачэпіць у наварочную ноч у Менску.

 

31 снежня найбольшыя абмежаванні на ўезд аўтатранспарту і пасадку/высадку пасажыраў чакаюць цэнтральную частку места, дзе запланаваны асноўныя месцы правядзення святочных гулянняў. Праход туды арганізуюць праз кантрольна-прапускныя і фільтрацыйныя пункты з металадэтэктарамі.

 

ДАІ абмяжуе ўезд на некалькі пляцовак:

 

"Палац спорту" каля вялікай і малай арэнаў;

Кастрычніцкая плошча;

Менская гарадская ратуша;

"Чыжоўка-Арэна";

усе месцы правядзення раённых святочных мерапрыемстваў.

 

Таксама з 22:00 не будзе пасадкі і высадкі пасажыраў на прыпынках грамадскага транспарту ў раёне Кастрычніцкай плошчы і Палацу спорту (па цотным баку праспекту Пераможцаў).

 

 

Міністэрства юстыцыі зарэгістравала

пралукашэнкаўскае аб'яднанне "Патрыёты Беларусі"

 

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Патрыёты Беларусі" ("Патрыёты Лукашкі") было афіцыйна зарэгістравана яшчэ 24 снежня. Паводле Мінюсту, аб'яднанне ставіць перад сабой мэтай пабудову моцнай і стабільнай Беларусі; выхаванне ў грамадзянаў павагі да дзяржаўных сімвалаў; аб'яднанне беларусаў на аснове патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцяў.

 

Вядома, што прадстаўнікі аб'яднання прымалі актыўны ўдзел у аўтапрабегах у падтрымку Лукашкі.

 

 

Незалежную журналістку Іну Дабратвор выклікаюць у пракуратуру

 

5 студзеня пракуратура Заводскага раёну Менску запрасіла Іну на "прафілактычную гутарку".

 

Дабратвор ужо затрымлівалі і аштрафавалі на 1215 рублёў за асвятленне акцыі 29 лістапада ў Менску.

 

Таксама за асвятленне акцыі 4 кастрычніка супраць журналісткі склалі адміністратыўны пратакол. Але тэрмін прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці прайшоў, таму суд пастанавіў закрыць справу.

 

 

Лукашка пашырыў паўнамоцтвы сваіх памочнікаў —

інспектараў па абласцях і Менску

 

Адпаведны ўказ №503 ён падпісаў 29 снежня.

 

У прыватнасці памочнікі надзяляюцца правамі прыцягваць да выканання даручэнняў Лукашкі дзяржаўныя органы і арганізацыі, у тым ліку сістэмы забеспячэння бяспекі, пры прад'яўленні службовага пасведчання бесперашкодна ўваходзіць на тэрыторыю і ў памяшканні дзяржаўных органаў і арганізацыяў.

 

Акрамя таго, на памочнікаў Лукашкі ўскладаюцца дадатковыя функцыі: па выяўленні ў рэгіёнах крыніцаў і фактараў, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, па кантролі, аналізу і прагназаванні грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсаў, унясенню прапаноў па забеспячэнні ўнутрыпалітычнай стабільнасці ў рэгіёне, у тым ліку аб умацаванні правапарадку.

 

Пра намер пашырыць паўнамоцтвы сваіх памочнікаў Лукашка заявіў у канцы кастрычніка, калі праводзіў шэраг кадравых перастановак. Юрыя Караева тады прызначылі памочнікам па Гарадзенскай вобласці, Валерыя Вакульчыка па Берасцейскай вобласці, а Аляксандра Барсукова па месту Менску.

 

 

Ініцыятара беларускамоўных класаў дэпартуюць з краіны

 

25 лістапада актывіста Алега Малашчанка запрасілі ў аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі Баранавіцкага ГАУС, дзе ўручылі рашэнне аб яго высылцы з краіны да 25 снежня. 1 снежня мужчына накіраваў апеляцыйную скаргу ў Берасцейскі абласны суд, але адказу так і не атрымаў.

 

Днём 29 снежня міліцыя затрымала Алега Малашчанка на ягоным працоўным месцы і адправіла ў ІЧУ, дзе ён прабудзе да прымусовай дэпартацыі. Яна адбудзецца 30 снежня.

 

Алег Малашчанка — нарадзінец Баранавічаў. У яго двое непаўналетніх дзяцей, жонка і 85-рочная маці. Мужчына — былы афіцэр, скончыў вайсковую службу ў Масковіі, таму аўтаматычна атрымаў маскалёўскае грамадзянства. Пасля службы пераехаў на радзіму.

 

Сям'я Малашчанка актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці Баранавічаў. Муж і жонка дамагліся адкрыцця ў месце беларускамоўных класаў, удзельнічалі ў нацыянальных праектах і папулярызацыі беларускай культуры.

 

 

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея:

Чэмпіянат свету на тэрыторыі Беларусі немагчымы

 

— Цяпер сітуацыя выглядае нашмат больш вызначана. Паступова гуляць у Беларусі стала немагчыма. Я настойваў на гэтым ужо даўно. Першапачаткова я быў адзін, затым мяне падтрымаў датчанін. Паступова ціск стаў нарастаць. Фазэль павінен сказаць Лукаш[эн]ке праўду — чэмпіянат свету на тэрыторыі Беларусі немагчымы. Лукаш[эн]ка, напэўна, гэта не спадабаецца, — адзначыў віцэ-прэзідэнт Калерва Куммала, каментуючы інфармацыю пра тое, што кіраўнік IIHF Рэнэ Фазэль у студзені сустрэнецца з Лукашкаю, каб абмеркаваць ЧС-2021 у Менску.

 

 

Шматдзетную маці з Мазыра аштрафавалі на 540 рублёў

за прагулку з дзіцячым вазком

 

Кацярыне Лявонавай ставілі ў віну тое, што яна 4 кастрычніка нібыта ўзяла актыўны ўдзел у мірным сходзе, але насамрэч я павольна праходжвалася з дзіцём у вазку.

 

— Сваімі крыкамі ў мегафон міліцыянты разбудзілі і напужалі маё дзіця. Яно пачало плакаць. Я выказала заўвагу пра гэта маёру Ляўданскаму. Ён адказаў, што я такім чынам пратэстую і павінна сысці адтуль. У нас завязалася невялікая сварка. І я думаю, што менавіта ў сувязі з гэтым асабіста Ляўданскі прыклаў намаганні, каб мяне пакаралі, — расказала Кацярына Лявонава.

 

 

Жыхара Вялейкі пакаралі 3 месяцамі арышту за надпісы

"Жыве Беларусь!", "Лука, сыходзь!" і "3 %"

 

У судзе Вялейскага раёну 29 снежня абвешчаны прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Сысуну, якога абвінавацілі ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 341 КК РБ (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).

 

Андрэя Сысуна вінавацілі ў тым, што ён позна вечарам 14 верасня ажыццявіў псаванне маёмасці, што застаецца на балансе Вялейскай ЖКГ — жылога дому на вуліцы Гарадзішчанская 9, дзвярэй пад’езду, тратуарнай пліткі на пешаходнай дарожцы, а таксама лесвіцы ў пад’ездзе і электрычных шчыткоў. Псаванне выявілася ў нанясенні надпісаў "Жыве Беларусь!", "Лука, сыходзь!" і "3 %". Матэрыяльную шкоду ацанілі на суму 167 рублёў, а самі надпісы неўзабаве зафарбавалі.

 

Андрэй Сысун віну пад час суда прызнаў цалкам. Суддзя Таццяна Борыс абвесціла прысуд: тры месяцы арышту.

 

 

Затрыманы берасцейскі актывіст "Эўрапейскай Беларусі"

 

Каля ўласнага пад'езду на вачах жонкі і дзяцей быў затрыманы берасцейскі актывіст Андрэй Шарэнда.

 

Міліцыянты, якія яго затрымлівалі, не назваліся, але сказалі, што вязуць яго ў Маскоўскі РАУС Берасця.

 

"Белсат", 29 сьнежня 2020 р.

 

 

"Прычына арышту — сьцяг, які вісеў у вакне"

 

— Інспэктарка сказала, што ў маім пытаньні ўжо ўсё вырашана: да суду мяне затрымаюць. Прапанавала зьвязацца з блізкімі, каб тыя забралі сына. А калі няма з кім пакінуць, яго зараз забярэ інспэктар у справах непаўналетніх. На Акрэсьціна я прабыла амаль 2 сутак, — расказвае маці траіх дзяцей Кацярына Бычко, якую затрымалі за сьцяг у вакне.

 

 

Афіцыйны Менск адрэагаваў на амэрыканскі "Акт аб дэмакратыі ў Беларусі

 

Гэта "дзіўны і бескарысны дакумэнт, яго падпісаньне прэзыдэнтам ЗША" — "недружалюбны крок", заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз.

 

 

Аштрафавалі за рэпост

 

Жыхарку Быхава аштрафавалі за рэпост з параўнаньнем рэпрэсій у Беларусі і гітлераўскай Нямеччыне

 

41-рочную Вольгу Пушкарову пакаралі за перапост выявы, на якой была нацысцкая сымболіка. Яна правяла тры дні ў аблозе і мела абвінавачаньне ў неналежным выкананьні бацькоўскіх абавязкаў. Кажа, "перамены ўсё адно надыдуць".

 

 

Дэпутат Менгарвыканкаму зразае стужкі ў панадворках

 

Дэпутата Менскага гарсавету сфатаграфавалі, калі ён зразаў белыя і чырвоныя стужкі ў двары.

 

Дэпутат ад Уруцкай выбарчай акругі №51 Эдуард Кузьняцоў дадаў, што ён сам мясцовы жыхар, яго дом знаходзіцца паблізу гэтга месца. Ён лічыць вывешваньне стужак у двары парушэньнем парадку. Яму і, на ягоную думку, іншым мясцовым жыхарам гэта не падабаецца.

 

 

Прысуды па справе аб "масавых закалотах", якіх не было

 

7 рокаў калёніі аднаму, паўтара — другому: жыхароў Наваградку асудзілі за падрыхтоўку да пратэстаў, якіх яны не ажыцьцявілі.

 

Уладзімер Гарох плянаваў супраціў, але зрабіць нічога не пасьпеў. Дзяніса Кірэшчанку пакаралі за заклікі, таксама нічога не зрабіў.

 

 

Адмянілі ўпершыню ў Беларусі

 

У Беларусі ўпершыню адмянілі рашэньне Сьледчага камітэту аб адмове заводзіць крымінальную справу аб катаваньнях.

 

Судзьдзя Лідзія Цяліца адмяніла пастанову сьледчага і накіравала копію пастановы ў Маскоўскі раённы аддзел Сьледчага камітэту для дадатковай праверкі. Дамагчыся пакараньня вінаватых у нанясеньні цялесных пашкоджаньняў спрабуе непаўнарочны Пятро Кірык.

 

 

18-рочнага менчука асудзілі на 3 рока "хіміі"

за перакрыцьцё дарогі ў Серабранцы

 

На судзе 18-рочны Ільля П. прызнаў, што сапраўды ступіў на праезную частку, але стаяў побач з бардзюрам, ніякіх актыўных дзеяньняў не рабіў, лёзунгаў не выкрыкваў. Вырак — 3 рока абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу.

 

 

Будзем рабіць усё, каб чэмпіянат сьвету адбыўся ў Менску

 

Кіраўнік Міжнароднай фэдэрацыі хакею: Будзем рабіць усё магчымае, каб чэмпіянат сьвету адбыўся ў Менску

 

Рэнэ Фазэль заявіў, што прыедзе ў Беларусь пасьля 7 студзеня і сустрэнецца з Лукашкай: "Абмяркуем сытуацыю, якая складаецца, будзем рабіць усё магчымае, каб чэмпіянат сьвету адбыўся ў Менску". Раней выданьне Watson паведаміла, што рашэньне аб пераносе чэмпіянату зь Менску ўжо прынятае.

 

 

Пры "савеце рэспублікі" стварылі "раду старэйшынаў"

 

29 сьнежня адбылося першае пасяджэньне новага органу, не прадугледжанага Канстытуцыяй Беларусі, — "рады старэйшынаў". Яе ўзначаліў Барыс Батура. Пасяджэньні "рады" будуць склікаць "па меры неабходнасьці", яе рашэньні будуць мець рэкамэндацыйны характар. У вас таксама ўзьнікае пытаньне "навошта"?

 

 

НАК ініцыявала ўнясеньне ўдзельнікаў народнага сходу ў санкцыйныя сьпісы

 

Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва заявіла, што ініцыявала ўнясеньне ўдзельнікаў народнага сходу, які лічыць "маніпуляцыяй" і "бутафорыяй", у санкцыйныя сьпісы, а таксама ў базу "Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў" — як людзей, якія груба парушаюць Канстытуцыю, правы і свабоды грамадзян Беларусі.

 

"Радыё Свабода", 29 сьнежня 2020 р.

 

 

К общенациональной стачке присоедился

 

Сергей Буловецкий, оператор т/у С-100 КУПВКБ КПБ "Мозырского НПЗ" со стажем работы более 5 лет, присоединяется к общенациональной стачке.

 

 

Названы фамилии карателей,

готовивших провокацию против Сергея Тихановского

 

Приказ был отдан лично бывшим министром внутренних дел Караевым.

 

В распоряжение BYPOL попали материалы, подтверждающие политическую мотивированность возбуждёния уголовного преследования Тихановского Сергея Леонидовича и его соратников.

 

Задолго до непосредственного задержания в отношении Тихановского С.Л. и членов его команды в связи с их общественно-политической деятельностью ГУБОПиК была начата разработка в рамках дела оперативного учёта, находившегося в производстве старшего оперуполномоченного 2-го отдела 3-го управления Тарасика Ивана Александровича. Общее руководство данной разработкой осуществлялось начальником 3-го управления Бедункевичем Михаилом Петровичем.

 

По результатам проведённых оперативно-розыскных мероприятий какие-либо правовые основания для возбуждения уголовного дела в отношении Тихановского С.Л. получены не были. В связи с этим последовало решение об организации против него провокации. Приказ об этом был отдан лично бывшим министром внутренних дел Караевым Юрием Хаджимуратовичем.

 

С указанной целью была разработана оперативная комбинация, главная роль в реализации которой принадлежала, как сообщалось нами ранее, проститутке по кличке "Ламбада", сотрудничавшей на конфиденциальной основе с оперуполномоченным Тарасиком И.А.

 

Непосредственный контроль по реализации комбинации 29.05.2020 осуществлялся первым заместителем министра внутренних дел Казакевичем Геннадием Аркадьевичем с выбытием его на место в г. Городня.

 

В результате указанных преступных действий названных лиц Тихановский С.Л. уже 7 месяцев как незаконно удерживается в местах содержания под стражей по сфабрикованному уголовному делу.

 

Данное уголовное дело возбуждено Городненским межрайонным отделом Следственного комитета по указанию начальника управления Следственного комитета Республики Беларусь по Городненской области Шандоровича Олега Станиславовича. Через считанные сутки дело принял к производству центральный аппарат Следственного комитета.

 

В Менск уголовное дело доставлялось вооружённым кортежем в составе трёх автомобилей: ГАИ, дежурной части УСК по Городненской области, а также ГУБОПиК.

 

По распоряжению бывшего первого заместителя Председателя Следственного комитета Волкова Алексея Александровича руководителем следственной группы был назначен заместитель начальника главного следственного управления — начальник управления по расследованию преступлений против личности и общественной безопасности Агафонов Александр Дмитриевич.

 

Прокурорский надзор за ходом расследования осуществляет Генеральная прокуратура в лице прокурора управления по надзору за исполнением законодательства Следственным комитетом Куприка Ильи Сергеевича (сын генерал-майора Куприка Сергея Михайловича — заместителя начальника Объединенного штаба ОДКБ) и начальника данного управления Беспаленкова Константина Владимировича. Санкции прокурора по делу, в том числе на продление срока содержания под стражей обвиняемых, проведение обысков, оформляются через курирующего их работу заместителя Генерального прокурора Дыско Геннадия Иосифовича, а на проведение оперативно-розыскных мероприятий по делу оперативного учёта — заместителя Генерального прокурора Горы Дмитрия Юрьевича.

 

За проявленное усердие по службе старший оперуполномоченный Тарасик И.А. повышен до должности заместителя начальника 1-го отдела 3-го управления ГУБОПиК, начальник 3-го управления Бедункевич М.П. до должности заместителя начальника ГУБОПиК.

 

Первый заместитель Председателя Следственного комитета Волков А.А. назначен Председателем Государственного комитета судебных экспертиз, а на его место поднялся бывший начальник УСК по Гродненской области — Шандарович О.С.

 

И самое главное — опубликована речь Караева Ю.Х. о том, почему следовало сфабриковать уголовное дело в отношении Тихановского С.Л.:

 

— Хорошо, что его (Сергея Тихановского — ред.) хлопнули. Жалею только, что поздно. Хотя вы же в октябре мое внимание на это обращали. Мы с комитетовскими работали вместе. И хорошо, что у всех мудрости хватило хоть когда-то его увидеть и хлопнуть. Пусть вопит весь мир: — "По пределу, по беспределу"… Он опаснее всех этих Бабариков. Он разрушитель государства. Нет на него статьи — надо придумать и посадить его надолго. Пусть там сидит! Пусть сдохнет там!

 

 

"Бабы и деды идут до победы!"

 

Пенсионеры отправились в центр Менска и поздравили беларусов с Новым годом.

 

"Бабы и деды идут до победы!", "Свободу нашим детям!", "Год Быка без пацука!" — скандировали участники акции.

 

"Хартыя'97%", 29 сьнежня 2020 р.

 

 

Дык што там з чэмпіянатам свету па хакеі-2021?

 

Асноўнае на гэты час:

 

Генеральны сакратар Латвійскай федэрацыі хакея Віестурс Казіёлс кажа, што Міжнародная федэрацыя хакея паабяцала даць канчатковы адказ наконт арганізатараў ЧС-2021 да 11 студзеня.

Швецарскае выданне Watson са спасылкай на свае крыніцы піша, што чэмпіянат свету па хакеі-2021 дакладна пройдзе — і дакладна не ў Беларусі. Але старшыня Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэль абвергае гэтую інфармацыю. Рашэнне аб пераносе ЧС-2021 з Беларусі пакуль не прынятае.

Дысцыплінарная камісія IIHF пачала расследаванне адносна старшыні федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава. Яго ўдзел у палітычных акцыях на баку ўладаў і датычнасць да выкрадання і забойства Рамана Бандарэнкі могуць быць расцэненыя як дыскрэдытацыя хакея як віду спорту.

Старшыня IIHF Рэнэ Фазэль адказаў на ліст Алены Леўчанка і гатовы выслухаць яе прапановы наконт ЧС-2021. Але заўважыў, што палітычныя пытанні не будуць прымацца да ўвагі.

 

 

Чаму Лукашка збірае на свой сход менавіта 2700 дэлегатаў?

 

Чаму Лукашка збірае на Усебеларускі народны сход менавіта 2700 дэлегатаў? Не 2500, не 3000, а менавіта 2700 — які ў гэтым сакральны сэнс?

 

Можа, гэта таму, што Лукашка 27-ы рок утрымлівае ўладу ў Беларусі?

 

Не.

 

Адказ просты: менавіта столькі гледачоў змяшчаецца ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі! Ніякага сімвалізму, ніякіх прадуманых квотаў па абласцях. Проста так атрымалася.

 

"Эўрарадыё", 29 сьнежня 2020 р.

 

 

Рабство на МАЗе: сотрудникам можно только работать и молчать

 

МАЗовские идеологи принуждают рабочих подписывать занимательный документ. В нём, кроме всего прочего, в пункте 4.3.5.1 начальство запрещает работникам не только высказывать свою гражданскую позицию, но и диктует коллективу о чём общаться, какую носить одежду, по какому случаю собираться и о чём переписываться в мессенджерах.

 

Взамен за молчание, политруки предлагают рабочим крашеные полотенца, концерт Солодухи и колядки в цеху прямо в разгар эпидемии. Социальное государство, да и только!

 

 

Не картошкой единой

 

Дарья Шманай, титулированная межуниверситетским конкурсом красоты как "Королева-Весна-2013", помогала Дмитрию Баскову в его набегах на двор Перемен. Ранее она работала в службе протокола Лукашки, а впервые в обществе плешивого плейбоя её заметили ещё в 2013 году. Кроме сбора картошки с Лукашкой, карьеристка сжигала вместе со своим подельником-убийцей таблички на Богдановича 124.

 

К слову, в начале года пироманка купила себе апартаменты стоимостью около $150 тысяч в "Олимпик Парке", а сейчас работает в беларусских структурах в Москве.

 

Только падальщиками этих людей назовёшь: за все подачки отработают так, что мать родную продадут.

 

 

У Лукашки нет денег на чемпионат мира по хоккею

 

В распоряжении нашей редакции оказался документ, из которого следует, что на проведение чемпионата из госбюджета не планируется выделить ни рубля. По крайней мере, так было доложено на самый верх. Деньги хотят собрать с миру по нитке — с органов госуправления, Минспорта, Федерации хоккея, и, конечно же, со спонсоров. Государство максимум предоставит ссуду на недостающую сумму.

 

Так что ещё вопрос, кто больше выиграет от того, что чемпионат всё-таки перенесут. Простые беларусы или чиновники на пару с прикорытниками. Ведь именно с последних и планировалось в добровольно-принудительном порядке содрать деньги на любимую игрушку Фюрера.

 

 

Налог на кэшбэк — налог, который мы заслужили?

 

Казна царька стремительно тает, и так называемые власти пытаются высосать деньги из беларусов любым способом. На этот раз получилось даже немного смешно — налог на кэшбэк — такого вы ещё не видели!

 

По всей Беларуси начиная с 1 января. С Новым годом!

 

Telegram-канал "NEXTA", 29 сьнежня 2020 р.

 

 

Выкладчыкаў універсітэта "настойліва просяць" падпісваць паштоўкі для Лукашкі

 

Кожнай кафедры выдалі паштоўкі для напісання віншавання, прычым указанне кафедры ў подпісы да віншавання з'яўляецца абавязковым.

 

"Наша Ніва", 29 сьнежня 2020 р.

 

 

С бала к ОМОНу

 

Интересный план визитов у АГЛ под Новый год: 29 декабря будет бал во дворце, а 30 декабря поедет поздравлять ... ОМОН :)

 

Интересно, что же он подарит последним? Новые дубинки с именем их предводителя? Автозаки с кожаной отделкой кабины? А может это будут курсы повышения квалификации где-нибудь в КНДР или Иране?

 

Ну, самое главное, что совесть точно не купить и не подарить.

 

А расписание АГЛ свидетельствует, что он до сих пор делает своими посиневшими руками ставку на эскалацию конфликта.

 

Хочу напомнить рядовым участникам действа, что сиюминутная выгода может обернуться огромными потерями.

 

Помнится во времена Евромайдана был такой генерал Литвин, который в разгар событий Евромайдана ездил в Киев поздравлять и награждать "Беркут".

 

Тогда казалось, что народные волнения пройдут и все каратели на этом хайпанут.

 

Через пару месяцев об этом пожалели...

 

 

Наварочнае гуляньне будзе расцэненае як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства

 

Наш падпісант паведаміў, што ў адным з кааператываў у Бараўлянах адміністрацыя папярэджвае пра тое, што імпрэза знагоды Новага року будзе расцэненая як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

 

"От лица администрации кооператива с прискорбием сообщаю, что менский РУВД не согласовывает новогодние гуляния, и даже предупреждает, что будет расценивать это как несанкционированное мероприятие со всеми вытекающими. Мы же, администрация, никому не запрещаем отметить праздник с соседями, но вы должны знать и понимать возможное развитие событий.... каким бы абсурдом это не казалось".

 

Telegram-канал "Баста", 29 сьнежня 2020 р.

 

 

Эканамісты падвялі вынікі 2020 рока

 

Дзяржаўны доўг вырас амаль на 30 %;

Колькасць стратных прадпрыемстваў вырасла на 26,8 %;

Экспарт знізіўся на 14,6 %.

 

 

Лукашысты здзейснілі тэракт на чыгунцы?

 

У Лідзе бетоннымымі слупамі перакрылі чыгуначныя шляхі [у двух месцах]. У слуп заехаў пасажырскі цягнік, сцвярджае следчы камітэт.

 

Са словаў СК, учора ўвечары невядомы перакрыў бетонным слупом чыгуначныя шляхі ў Лідзе. Машыніст пасажырскага цягніка [Горадня — Гомель] ўбачыў перашкоду, затармазіў цягнік, аднак сутыкненне было непазбежным. Дзякуючы ягонай ўважлівасці пасажыры не пацярпелі.

 

СК паведамляе, што гэткім чынам прыведзеныя ў непрыдатнасць чыгуначныя шляхі ў Лідзе ў гарадзенскім напрамку, дзе ехаў таварны цягнік. Распачатая крымінальная справа.

 

 

Прэміі ад Лукашкі атрымалі

 

Намеснік МУС — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч.

Намеснік МУС — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.

Камандзір спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС Аляксандр Быкаў.

Камандзір АМАПу ГУУС Менгарвыканкама Дзмітрый Балаба.

Камандзір АМАПу УУС Гарадзенскага аблвыканкама Віктар Краўцэвіч.

Камандзір АМАПу УУС Берасцейскага аблвыканкама Максім Міховіч.

Камандзір 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады Аляксей Ялфімаў.

Камандзір 38-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады Аляксандр Ільюкевіч.

Камандзір 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння Дзмітры Кучук.

Начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў памежнай службы Ігар Кручкоў.

 

 

206 дзён за кратамі

 

206 дзён Павал знаходзіцца за кратамі і сёння ў яго дзень народзінаў.

 

Павал Севярынец праз лісты жонцы распавёў як праводзіў дні народзінаў раней:

 

2001 рок, 25 рокаў — пераапрануты ў бел-чырвона-белага Святога Мікалая, раздаваў каляндарыкі на Новы рок у Менску.

2006 рок, 30 рокаў — на лесапавале ў Малым Сітне (першая "хімія"), у бараку; тады праз снежныя завалы ў лес дабраліся бацькі.

2009 рок, 33 рока — на судзе ў Наваградку: судзілі хрысціянскага дэмакрата Юрыя Казака, які абліў фарбай помнік Леніна.

2010 рок, 34 рока — у турме "Амерыканка", на следстве за Плошчу 2010 року.

2011 рок, 35 рокаў — у спецкамендатуры ў Купліне (другая "хімія").

2019 рок, 43 рока — на Акрэсціна за акцыі ў абарону Незалежнасці.

2020 рок, 44 рока — "Валадарка"...

 

 

Святара пазбавілі права насіць рызу і крыж

 

Гомельскага святара, які адседзеў 25 содняў, пазбавілі права насіць рызу і крыж.

 

Пра гэта Уладзімір Драбышэўскі напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

 

У загадзе Гомельскае епархіі, фатаздымак якога святар далучыў да запісу, тлумачыцца гэтая пастанова. Нібыта прычына ў тым, што Уладзімір Драбышэўскі застаецца па-за штатам Гомельскае епархіі, а таксама не ўладкаваўся на службу ні ў якую іншую.

 

 

Лукашка атрымаў першы транш маскалёўскага крэдыту

 

Міністэрства фінансаў паведаміла, што сёння на яго рахунак былі залічаныя 500 млн долараў.

 

Наступны транш такога ж памеру Беларусь атрымае ў 2021 роке.

 

"Белсат", 30 сьнежня 2020 р.

 

 

Луканомика находится в состоянии паралича

 

Экономист Сергей Чалый заявил о "потерянном десятилетии", оценивая состояние луканомики.

 

— Я бы не сравнивал этот год с 2019-м, скорее — с 2010-м. Фактически, потерянное десятилетие. У нас сейчас доходы населения примерно такие же, как в 2010-м. Экономика не растёт, это было понятно к 2015 году. Серьёзного потенциала для ее роста при сложившейся модели нет, — отметил в интервью на YouTube-канале "Страна для жизни" независимый экономист Сергей Чалый.

 

По словам Чалого, сегодняшнее состояние экономики нельзя назвать нормальным:

 

— Политический кризис, который не разрешился, оказывает очень серьезное влияние на происходящее с экономикой. Грубо говоря, экономика замерла в нетерпении. Поведение домохозяйств, потребителей очень хорошо видно: теряется доверие к беларусской банковской системе, к рублю. Люди не делают долгосрочные покупки, так как не надеются на улучшение своего благосостояния в ближайшем будущем.

 

В целом, отмечает эксперт, экономика находится в состоянии паралича.

 

 

Беларускія партызаны правялі магутную акцыю на Кургане Славы

 

Беларускія партызаны падняліся на Курган Славы пад Менскам. Адважныя беларусы перадалі ўсім прывітанне і павіншавалі суайчыннікаў з Новым рокам.

 

Відэа апублікаваў тэлеграм-канал "Баста!".

 

 

Медык з Ліды далучылася да агульнанацыянальнай стачкі

 

Акушэр-гінеколаг выказала салідарнасць з усімі беларускімі лекарамі.

 

Акушэр-гінеколаг медыцынскага цэнтра "Профімед" (м. Ліда) Ірына Здота заявіла аб немагчымасці выканання сваіх працоўных абавязкаў датуль, пакуль не будуць задаволеныя патрабаванні Народнага ультыматуму, паведамляе Telegram-канал "NEXTA".

 

Яна таксама выказала салідарнасць з усімі лекарамі, якія пацярпелі ад рэпрэсій.

 

"Хартыя’97%", 30 сьнежня 2020 р.

 

 

188 дзён за кратамі

 

Фрылансэр-кансультант "Радыё Свабода" Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі 188 дзён. Апошнія 15 зь іх Ігар галадае і пакуль не зьбіраецца спыняць галадаваньне.

 

Як расказала ягоная жонка Дар’я, Ігар ня скардзіцца на здароўе. Яго штодня аглядаюць турэмныя мэдыкі, вымяраюць ціск.

 

 

Яшчэ больш нелегітымнасьці

 

Стварэньне "савету старэйшынаў" падкрэсьлівае нелегітымнасьць цяперашняга "парлямэнту". У "савет" уключаныя людзі, якія цягам апошніх дзесяціроччаў  былі "дэпутатамі" ды "сэнатарамі", але справа ў тым, што ніводнага зь іх ніхто і ніколі не выбіраў.

 

Пра гэта піша аглядальнік "Свабоды" Сяргей Навумчык.

 

 

4 рока калёніі за тое, што штурхнуў амапаўца

 

Ільлю Туркова асудзілі на 4 рока калёніі агульнага рэжыму, паведаміла "Вясна". 14 ліпеня падчас стыхійных пратэстаў у цэнтры Менску ён штурхнуў і двойчы ўдарыў па сьпіне амапаўца.

 

Туркоў сказаў на судзе, што быў у Менску паводле працоўных спраў, аб пратэстах ня ведаў. А калі апынуўся ў цэнтры і пабачыў шмат людзей, зацікавіўся, што адбываецца.

 

Сказаў, што іншыя людзі яго падхапілі пад рукі, і ён на "хвіліны дзьве-тры" аказаўся ў счэпцы. Потым ён пабачыў, як два амапаўцы сталі біць дручком аднаго хлопца.

 

— Для мяне гэта непрымальна, калі на безабароннага маладога хлопца накідваюцца, калі можна так сказаць, жлабы — вялізныя людзі, — сказаў Туркоў.

 

 

Вынесьлі прысуд удзельніку першай сутычкі з АМАПам

падчас выбарчай кампаніі

 

Студэнта Віктара Акцістава асудзілі на 2,5 рокаа калёніі за лёгкія пабоі амапаўцу, імя якога засакрэцілі па просьбе Балабы.

 

Затрымалі Акцістава 10 жніўня. У той вечар студэнт хацеў адбіць ад затрыманьня незнаёмага хлопца каля гатэлю "Юбілейны".

 

 

Аўтара YouTube-каналу "ЧестнОК" аштрафавалі за працу на акцыі

 

Аўтара "Трыбуны" і YouTube-каналу "ЧестнОК" Аляксандра Івуліна аштрафавалі на 810 рублёў за працу на акцыі.

 

Яго затрымалі 15 лістапада падчас "Маршу сьмелых", на другі дзень адпусьцілі. Суд павінен быў адбыцца 20 лістапада, аднак праз хваробу Аляксандра Івуліна працэс перанесьлі на 18 сьнежня. Тады суд абвясьціў перапынак для выкліку сьведкі з боку абароны. Сёньня вынесьлі вырак.

 

 

"Быў загад ад першай асобы"

 

Заснавальнік BYPOL — пра расьсьледаваньне арышту Сяргея Ціханоўскага.

 

У матэрыялах гаворыцца, што беларускія сілавікі пачалі "распрацоўваць" Ціханоўскага задоўга да яго затрыманьня, але падставы для распачынаньня крымінальнай справы ў дачыненьні да блогера не знайшлося. І тады дзейны на той момант міністар унутраных спраў Юрый Караеў асабіста аддаў загад арганізаваць правакацыю.

 

 

6918 дзён адміністрацыйнага арышту

 

Праваабаронцы ацанілі маштаб рэпрэсій у сьнежні

 

Цяпер у месцах абмежаваньня волі 169 палітвязьняў. Агульная колькасьць грамадзянаў, у дачыненьні да якіх заведзеныя крымінальныя справы, перавысіла 900 чалавек.

 

Справаў аб забойствах Генадзя Шутава, Аляксандра Тарайкоўскага, Рамана Бандарэнкі, Аляксандра Віхора па-ранейшаму няма.

 

"Радыё Свабода", 30 сьнежня 2020 р.

 

 

Гордимся Героями!

 

Преддверие праздников — повод не только загадывать желания, но и активно идти навстречу их осуществлению!

 

А, как мы знаем, беларусов сейчас объединяет одно желание.

 

И этот важный шаг вчера сделал ещё один смелый работник — оператор технологических установок Буловецкий Сергей из Мозырского НПЗ, заявив о своём присоединении к Общенациональной Забастовке:

 

"Я выбираю забастовку как мирный и действенный способ донести свои требования, такие как прекращение давления на работников со стороны администрации, призвать к ответственности всех лиц, причастных к насилию и избиениям, восстановление в должности уволенных сотрудников, освобождение всех политзаключённых и проведение честных выборов".

 

Гордимся Героями!

 

Присоединяйтесь к мирному и действенному способу снести режим!!

 

 

Время работает против Лукашки

 

Таким мнением поделился журналист и политический аналитик Валерий Карбалевич, подводя итоги уходящего года.

 

Карбалевич считает, что в новом году диктатору придётся иметь дело с абсолютно иным, гражданским обществом, которое обязательно продолжит начавшуюся в стране революцию. И ему не удастся урегулировать кризис старыми способами — силой, репрессиями и запугиванием. Более того, по словам специалиста, Лукашка сам является одной из главных причин происходящего, поэтому ситуация в государстве не стабилизируется пока он находится у власти.

 

Аналитик убеждён, что Лукашка пытается сдержать пар внутри кипящей кастрюли, но рано или поздно он вырвется наружу. Он отметил, что та часть населения, которая выходит на улицы, является основным двигателем экономики, поэтому время работает против Лукашки.

 

Валерий Карбалевич добавил, что в 2021 году спусковым крючком для новой волны протестов может стать что угодно. В том числе — попытка Лукашки выполнить требование беларусов о его отставке лишь формально.

 

 

О ситуации в Следственном комитете

 

Экс-старший следователь Партизанского РОВД г. Менска Андрей Остапович рассказал о ситуации в Следственном комитете:

 

— Прямо сейчас следственный комитет убивают. Когда арестовывали штаб Бабарико, взяли электронные списки всех подписей, которые отдаются вместе с паспортом. Из выборки оказалось, что только 700 человек из центрального аппарата отдали свои подписи за альтернативных кандидатов. Кто высокой должности — сместить и убрать, кто пониже — пока пусть сидят и выполняют свою работу. Заменить их нельзя, большая нагрузка.

 

В уставе следственного комитета написано, что на работу принимают людей только с высшим образованием, а сейчас начали набирать даже со средним. Людей почистили и разогнали, а уходят лучшие специалисты. На остальных ещё больше растёт нагрузка. У них все валится, это всё не расследуется, накапливаются и обычные преступления. По 200 дел за одни выходные возбудить в одном районе Менска — это большая нагрузка.

 

Люди начинают стонать, выть, уставать на этой работе. Начинают говорить: "Зачем мне это, чтобы меня все поливали и ненавидели?". Сами следователи даже не хотят сейчас приходить в здание милиции, чтобы не общаться там с милиционерами. Их загнали в угол. В общем плане жалко, а с другой стороны — многие из них позволили себе то, что нельзя было делать.

 

Telegram-канал "Баста", 30 сьнежня 2020 р.

 

 

+1 к общенациональной стачке

 

Акушер-гинеколог медицинского центра "Профимед" (г. Лида) Ирина Здота заявила о невозможности выполнения своих трудовых обязанностей до тех пор, пока не будут удовлетворены требования Светланы Тихановской и Народного Ультиматума.

 

Она также выразила солидарность со всеми врачами, пострадавшими от репрессий.

 

Спасибо вам за гражданскую позицию!

 

 

Беларусы готовятся встречать Новый год,

поздравляют и благодарят друг друга

 

Жители гродненской Ольшанки желают всем беларусам мира и свободного Нового года!

 

Витебское Билево желает всем отличного настроения!

 

В Барановичах наряжают ёлку и загадывают желания.

 

Жители менского микрорайона Восток вышли на предновогоднюю карнавальную пробежку в поддержку задержанных на забеге Дедов Морозов.

 

Женщины Жодино записали видео с благодарностями всем тем, кто нас поддерживал всё это время.

 

В преддверии праздников тема политических заключённых становится ещё болезненнее, когда представляешь, сколько людей не увидят друг друга в кругу семьи из-за прихоти старого фашиста. Михалово с самого утра провели акцию солидарности с узниками совести.

 

Пока узурпатор посещает своих ручных "красаўцаў", белорусы отдают дань памяти настоящим героям — своим предкам на Кургане Славы.

 

 

Вечаровыя акцыі

 

Жители менских спальников выходят на предновогоднюю прогулку со своими соседями! Где — не скажем. Пускай новоиспечённый омоновец сам поищет!

 

Жители столицы уже начали провожать Год Крысы. С такими проводами изгоним любого паразита.

 

Всё новые и новые районы Менска подключаются к предновогодним акциям солидарности: бело-красно-белые цепи замечены в Зелёном Луге у МКАДа и у ТЦ "Рига".

 

Регионы и диаспоры сегодня тоже не сидят дома и передают привет всем беларусам!

 

Вольные Черняховка (Витебск) и Новополоцк поздравляет всех беларусов с Новым годом!

 

Боровляны готовятся к "жаркой" встрече крысиного царька: завтра дед отправится в местный онкоцентр, чтобы пугать больных детей.

 

Витебляне гуляют по родному городу. Каждый день!

 

Жители Дзержинска не отстают: бело-красно-белые прогулки по окрестностям уже давно вошли в распорядок дня.

 

Барановичи ничем не хуже: горожане тоже гуляли сегодня вечером.

 

Беларусы Гамбурга готовы ко встрече Нового года и к любой непогоде с БЧБ-зонтиками в руках.

 

Беларусы Дании поздравляют Нину Багинскую с Днём Рождения.

 

Столица марширует: предновогодние прогулки проходят во многих частях города.

 

Telegram-канал "NEXTA", 30 сьнежня 2020 р.

 

 

Перахапілі кантроль над каналам "Лістоўкі 97%"

 

Карнікі перахапілі кантроль над каналам самвыдата "Лістоўкі 97%". Калі вы былі на яго падпісаныя — тэрмінова адпішыцеся.

 

Той, хто ўтрымлівае кантроль над "Лістоўкамі", рэкамендуе перайсці на рэзервовы канал. Але мы б пакуль не сталі гэтага рабіць, бо не зразумела, чаму карнікі не выдаляюць гэтую рэкамендацыю.

 

 

СК знайшоў належнае прымяненне Крымінальнаму кодэксу

 

Нарэшце Следчы камітэт знайшоў належнае прымяненне Крымінальнаму кодэксу пасля пачатку пратэстаў у Беларусі. Следчыя зрабілі з яго навагоднюю ялінку (ці выпадкова, але ж яна апынулася бел-чырвона-белаю).

 

Сапраўды, не выкарыстоўваць жа кодэкс для завядзення крымінальных спраў за забойства пратэстоўцаў: Тарайкоўскага, Шутава, Бандарэнкі і іншых...

 

 

"Гэта нешта страшнае": звальняюць дырэктара Музея беларускай літаратуры

 

31 снежня стане апошнім днём працы для Міхаіла Рыбакова — дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Міхаіл упэўнены, што прычынай звальнення стала яго грамадзянская пазіцыя: па кантракце на гэтай пасадзе ён павінен быў прапрацаваць яшчэ рок.

 

— Мы з супрацоўнікамі адразу пасля выбараў у сваім звароце напісалі пра тое, што патрабуем справядлівых выбараў, каб людзей не збівалі, каб у нас у краіне быў парадак і дзейнічаў закон, — расказвае Міхаіл. — Я не згодны з тым, што адбываецца ў краіне. З тым, што можна па любой указцы забраць чалавека, што можна рабіць тое, што адбываецца ў судах, што можна збіваць людзей. Гэта не краіна, гэта нешта страшнае. Я не згодны жыць у такой краіне — ні я, ні тым больш мае дзеці, якім, калі мы не зробім нічога цяпер, давядзецца жыць у такіх умовах. Я з гэтым не згодны. Таксама ў сваіх сацсетках я рабіў рэпосты рознай інфармацыі, звязанай з маёй грамадзянскай пазіцыяй, і за гэта ў тым ліку мяне прыбіраюць.

 

Праўда, "палітычныя матывы" ў дакуменце аб звальненні ніяк не фігуруюць: Рыбакову намякнулі на ціхае-мірнае звальненне па пагадненні бакоў.

 

 

Ля менскага ізалятара затрымалі айцішнікаў,

якія сустракалі вызваленых калег

 

Двух хлопцаў затрымалі 28 снежня каля мінскага ізалятара ў завулку Акрэсціна. Яны прыйшлі туды сустракаць калег, якія вызваляліся з ізалятара часовага ўтрымання.

 

Telegram-канал "МотолькоПомоги" піша, што хлопцы трымалі ў руках бяскрыўдны плакат з прывітаннем. Аднак супрацоўнікам ЦІП "не спадабалася, што яны занадта радаваліся". Вынік — паездка ў РУУС для афармлення пратакола за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Так у ізалятары апынуліся тыя, хто сустракаў вызваленых з ізалятара.

 

Як стала вядома, і вызваленыя пасля 15 сутак, і затрыманыя працуюць у IT-кампаніі "Эксадэл". Прадстаўніца кампаніі Наталля неахвотна каментуе інфармацыю пра затрыманых калег:

 

— Вы ж разумееце, што гэта прафесійная інфармацыя і мы не маем права яе выдаваць.

 

 

"Сінэзісу" цяжка будзе даказаць, што ён па-за палітыкаю

 

Апошняе расследаванне "Эўрарадыё" у 2020 роке прысвечанае сувязям кампаніі Synesis — "Вялікага брата", які сочыць за намі, — з блізкім да Лукашкі бізнесменам Алексіным і Кіраваннем справамі "прэзідэнта". Пасля гэтага артыкула "Сінэзісу" вельмі цяжка будзе даказаць, што ён па-за палітыкай, і выйсці з-пад санкцый Эўразьвязу.

 

"Эўрарадыё", 30 сьнежня 2020 р.

 

 

О Президенте ОМОНА

 

Сегодня "президент ОМОНА", самовольно захвативший власть в стране и ввергший её в силовой беспредел, Лукашка посетил свой самый надёжный и самый преданный электорат.

 

"Пока последний омоновец мне не скажет уходить — я буду наглухо стоять с вами плечом к плечу".

 

Это так он пообещал бандитам и убийцам их защищать!

 

Для "пересидента" важнее несколько тысяч головорезов, чем миллионы граждан страны, которые смело  и откровенно сказали ему "нет"...

 

Просто, сидя там, на  самом заоблачном верху, он ужасно боится, его, не без оснований, плющит от неимоверного страха.

 

Этот негодяй озверел, окончательно сошёл с ума, он не представляет себя без власти и без своих защитников из ОМОНА.

 

Эту роковую ошибку и несправедливость народ Беларуси должен обязательно исправить в наступающем году.

 

Народу не нужен "президент ОМОНА".

 

Telegram-канал "Мая краіна Беларусь", 30 сьнежня 2020 р.

 

 

Яшчэ адзін працоўны "Беларуськалія" уступае ў Новы рок з гонарам

 

Яшчэ адзін працоўны "Беларуськалія" уступае ў Новы рок з гонарам, піша телеграм-канал "NEXTA".

 

Мацвей Хвосьцікаў, горнорабочий вычышчальнага забою 4 РУ, далучыўся да страйк і падтрымаў патрабаванні страйкавага руху.

 

Вітаем героя!

 

 

Прыватнікі праігнаравалі патрабаванне таракана па стварэнні прафзвязаў

 

Трызненне вар'ята самазванца ніхто ўжо сур'ёзна не ўспрымае.

 

У першай палове лістапада Лукашка запатрабаваў стварыць прафзвязы ў прыватных кампаніях. Тым, хто не зробіць, прыгразіў ліквідацыяй.

 

Партал Tut.by пацікавіўся ў федэрацыі і ў прыватнікаў, як ідуць справы са стварэннем прафзвязаў і сутыкнулася Ці якая-небудзь кампанія з пагрозай ліквідацыі з-за несоздания "вочкі".

 

Што казаў Лукашка пра прафзвязы ў прыватных кампаніях

 

У прыватных кампаніях да канца року павінны стварыць прафзвязныя арганізацыі, заявіў Лукашка 10 лістапада на сустрэчы з кіраўніком Федэрацыі прафзвязаў Міхаілам Ордам ("Ардой"). Пры гэтым ён прыгразіў ліквідацыяй тым прыватным кампаніям, якія не створаць прафзвязы.

 

— Жартаваць мы не будзем больш. Мы бачым, як некаторыя сябе павялі і ўзялі курс на знішчэнне дзяржавы і дзяржаўнасці ў нашай краіне, — заявіў Лукашка.

 

А што па факце да канца року?

 

Нам удалося пагутарыць з некалькімі дзесяткамі прыватных кампаній, большасць з іх не мае намеру ствараць прафзвязы. На некаторых з іх распавялі, што да іх звярталіся з галіновых прафзвязаў (як па тэлефоне і праз лісты, так і прыходзілі асабіста) з прапановай стварыць "вочка", але ніхто з кіраўніцтва і работнікаў не захацеў. Прычым гаворка пра кампаніі, у якіх працуе як некалькі дзесяткаў чалавек, так і некалькі сотняў.

 

— З'яўляюся заснавальнікам і дырэктарам арганізацыі са штатам да 20 чалавек. Прафзвяз не стварыў, бо не ўбачыў ні аднаго дакумента, які абавязвае на выкананне гэтага дзеяння. А калі б убачыў, то ўсё роўна б не стварыў. Таму-што не хачу, — распавялі ў адной з прыватных кампаній.

 

— Працую ў прыватнай фірме. Размова аб прафзвязах было закранута толькі аднойчы, да нас павінен прыйсці прадстаўнік прафзвязу Белпрофмаш, агітаваць. Пакуль далей размовы справа не пайшла, прадстаўніка ніхто не бачыў. Бо фірма прыватная, я прапанаваў разгледзець варыянт незалежнага прафзвязу і перадаў іх кантакты ўладальніку фірмы. У выніку ніякага прафсаюза няма, фірма працуе як і працавала, — паведаміў работнік яшчэ адной кампаніі.

 

Пры гэтым некаторыя прыватнікі ўсё ж стварылі прафзвяз пасля лістападаўскае заявы Лукашкі. У асобных выпадках — фармальна, з мінімальным лікам працаўнікоў у прафзвязе.

 

— У нас прадпрыемства прыватнае на 400 чалавек. Падалі дакументы на стварэнне "вочкі" з 5 чалавек. На прадпрыемстве пра гэта не аб'яўлялі і не збіраемся. Проста ціха зрабілі. Актыў — лаяльныя прадпрыемству людзі, — распавялі ў адной з прыватных кампаній, якая занятая вытворчасцю.

 

Прычым прафзвяз вырашылі стварыць "пасля настойлівых просьбаў прадстаўнікоў прафзвязу".

 

— Прычым самі "дзеячы" не захацелі прыязджаць на прадпрыемства і "толкать речи". Прама заявілі, што гэта пустая справа, — сказаў прадстаўнік кампаніі.

 

А што па законе?

 

У Беларусі няма закона, які абавязвае прыватны бізнес ствараць прафзвязныя арганізацыі (у лютым Лукашка казаў, што яго могуць увесці, але гэта не было зроблена). Да таго ж прафзвяз — гэта добраахвотная грамадская арганізацыя, і калі каго-небудзь з працаўнікоў прымушаюць ўступіць у яго (як на дзяржаўным, так і на прыватным прадпрыемстве), то гэта з'яўляецца парушэннем працоўнага заканадаўства.

 

Калі наймальнік змушае ўступіць у прафзвяз, то пра гэта можна паведаміць у дэпартамент інспекцыі працы пры Мінпрацы. Аб падобных выпадках таксама можна распавесці СМІ, каб прыцягнуць увагу да праблемы.

 

Пры гэтым не выключана, што ў Беларусі падрыхтуюць змены па прафзвязам. Пра падобныя планах некаторым прыватным кампаніям, з прадстаўнікамі якіх нам удалося пагутарыць, распавялі члены галіновых прафзвязаў.

 

"Хартыя’97%", 31 сьнежня 2020 р.

 

 

Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 снежня 2020 року

склаў 56,3 млрд. рублёў

 

Такім чынам, ў параўнанні з пачаткам 2020 року, павялічыўся на 11,5 млрд. рублёў, або на 25,6%.

 

Для параўнання, дярждоўг на 1 снежня 2019 року склаў 43,7 млрд. рублёў і, ў параўнанні з пачаткам 2019 року зменшыўся на 1,7 млрд. рублёў, або на 3,6%.

 

 

Пасля трох пасяджэнняў суд адмовіў у пазове

дзевяцярым адлічаным студэнтам

 

Прычынай адлічэння сталі падзеі 26 кастрычніка. У той дзень студэнты сышлі з пары, каб пагаварыць з нядаўна прызначаным рэктарам Наталляй Карчэўская. На наступны дзень 17 студэнтаў даведаліся пра загад аб сваім адлічэнні з фармулёўкай "за грубае/сістэматычнае парушэнне правілаў унутранага распарадку".

 

Працэс вяла суддзя Кастрычніцкага раёна Ірына Мітраховіч.

 

 

Крымінальная справа былога студэнта 3 курсу БДУІР

 

Пракуратура Савецкага раёна м. Менска накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да былога студэнта 3 курсу БДУІР, які заклікаў студэнтаў да страйку 26 кастрычніка.

 

Яму інкрымінавалі арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне работы ўстановы, а таксама актыўны ўдзел у такіх дзеяннях (ч.1 арт.342 КК РБ). Мерай стрымання пракуратура запрасіла — заключэнне пад варту.

 

Сваю віну ў злачынстве ён прызнаў часткова — растлумачыў, што сапраўды ўдзельнічаў у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, аднак іх не арганізоўваў.

 

 

Абвінавачванне па артыкуле "абраза "перасідэнта"

 

Журналісту сайта "Першы Рэгіён" прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле "абраза "прэзідэнта" (а.1 ст. 368 КК РБ).

 

22 снежня Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы на 72 гадзіны, а пасля да яго была прыменена мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту. Зараз пад хатнім арыштам Сяргей Гардзіевіч не можа карыстацца тэлефонам і інтэрнэтам: такім чынам ён фактычна пазбаўлены магчымасці займацца журналісцкай дзейнасцю і забяспечваць сям'ю.

 

— Віну ў прад'яўленым абвінавачанні Сяргей Гардзіевіч не прызнаў. Ён гатовы змагацца і даказваць сваю невінаватасць, — распавяла ягоная адвакатка Вольга Аксюцік

 

"Белсат", 31 сьнежня 2020 р.

 

 

Ачапілі лес уздоўж дарогі

 

Унутраныя войскі ачапілі лес уздоўж дарогі, па якой Лукашка будзе вяртацца з Бараўлянаў (ён там наведвае РНПЦ дзіцячай анкалогіі) у сваю рэзідэнцыю ў Астрашыцкі гарадок. Людзей туды не пускаюць.

 

 

Усё ж рэферэндум?

 

— Усебеларускі народны сход ніякія канстытуцыйныя нормы змяняць не упаўнаважаны і не будзе, — Лукашка.

 

Усё ж рэферэндум? Ці проста вырашыў адбыць усе 5 рокаў да канца?

 

 

Дэлегаты на УНС ужо абраныя

 

Практычна адначасова з навінамі пра дату Усебеларускага народнага сходу сталі з'яўляцца навіны пра тое, што дэлегаты ад таго ці іншага раёна ўжо абраныя. Як гэта адбывалася? 

 

Мы звязалася з некаторымі з тых, хто паедзе на УНС у Менск. Ініцыятывы ніхто з нашых суразмоўнікаў не праяўляў. Хтосьці даведаўся пра сваё вылучэнне ўжо 28 снежня — у той жа дзень, калі Лукашка агучыў дату форуму. Іншых абралі "без іх": адзін з дэлегатаў знаходзіцца на каранціне праз COVID-19 і пра сваё вылучэнне даведаўся ад нашых журналістаў.

 

 

Лайно на калёсіках

 

Лайно на калёсіках знайшло тваю вуліцу, лайно на калёсіках шукае твой двор.

Лайно на калёсіках знайшло твой двор, шукае тваю кватэру.

Лайно на калёсіках знайшло тваю кватэру, шукае твой сцяг.

 

Стась Карпаў, кароль срачаў у Facebook

 

 

Пратэсты, рэпрэсіі, санкцыі — падводзім палітычныя вынікі року

 

2020-ы стаў рокам, калі навіны з Беларусі занялі першыя палосы ва ўсіх сусветных СМІ. Ён стаў годам, калі не толькі людзі ва ўсім свеце, але і самі беларусы з захапленнем глядзелі на сваіх суайчыннікаў. Але ў той жа час гэта быў год, калі звыш 30 тысяч беларусаў прайшлі праз збіццё, катаванні і турмы. Калі мы пабачылі новыя пагрозы незалежнасці сваёй краіны і сутыкнуліся з новым узроўнем цынізму ўлады.

 

"Эўрарадыё", 31 сьнежня 2020 р.

 

 

Больш за 100 чалавек сустрэнуць Новы 2021 рок на "сутках"

 

Акрамя 169 палітвязьняў і больш за 900 абвінавачаных па крымінальных справах за ўдзел у акцыях пратэсту, 112 чалавек будуць сёлета "адзначаць" Новы рок пад адміністрацыйным арыштам: 18 жанчын і 94 мужчыны. Самы сталы — мужчына 62 рокаў, якія змаглі сабраць назіральнікі "Вясны").

 

"Радыё Свабода", 31 сьнежня 2020 р.

 

 

Журналісту сайта "Першы Рэгіён" выстаўлена абвінавачванне

па артыкуле "Абраза "перасідэнта"

 

31 снежня стала вядома, што драгічынскаму карэспандэнту "Першага Рэгіёна" Сяргею Гардзіевічу прад'яўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ ("Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"), паведамляе БАЖ.

 

22 снежня Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы на 72 гадзіны, а пасля да яго была прыменена мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

 

Цяпер пад хатнім арыштам Сяргей Гардзіевіч не можа карыстацца тэлефонам і інтэрнэтам: такім чынам ён фактычна пазбаўлены магчымасці займацца журналісцкай дзейнасцю і забяспечваць сям'ю.

 

— Віну ў прад'яўленым абвінавачванні Сяргей Гардзіевіч не прызнаў. Ён гатовы змагацца і даказваць сваю невінаватасць, — распавяла адвакат Вольга Аксюцік.

 

 

На гомельскага актывіста Няпомняшчых завялі крымінальную справу

"за абразу" пракурора ў зале суда

 

Гомельскаму грамадскаму актывісту Уладзіміру Няпомняшчых выставілі абвінавачванне за публічную абразу пракурора (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса). 68-рочнага актывіста абвінавачваюць у абразе памочніцы пракурора Гомеля Алесі Жураўскай у зале суда. Пасля абвяшчэння прысуду 26 лістапада Георгію Васіленку за падняты на флагштоку бел-чырвона-белы сцяг на гомельскай плошчы, дзе Жураўская падтрымлівала дзяржабвінавачванне, актывіст сказаў: "Арганізаваная злачынная група". Уладзімір Няпомняшчых віны не прызнае і заяўляе, што гэты выраз меў дачыненне да абвешчанага крымінальнага прысуду. Актывіст змешчаны ў СІЗА Гомеля. Пра гэта паведамляе "Гомельская вясна". 

 

23 снежня ў кватэры палітычнага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых прайшоў вобшук, пасля якога яго затрымалі на 72 гадзіны. Але тады было вядома, што ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 366 Крымінальнага кодэкса (Пагрозы ці гвалт у дачыненні да службовай асобы пры выкананні). 

 

— Я нікому не пагражаў. Калі Васіленку судзілі за замену дзяржаўнага сцяга на плошчы, пасля прысуду я сказаў, што адказнасць за гэта будуць несці ўсе, — каментаваў да арышту свае словы 68-рочны гамяльчук.

 

Арышт і змяшчэнне да суда ў СІЗА 68-рочнага мужчыны праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка называе "помстай" з боку пракуратуры, якая з'яўляецца неадэкватнай і суровай у адносінах да зробленага.

 

— Крымінальны кодэкс прадстаўнікоў улады вылучае ў асобную катэгорыю людзей. У выпадку абразы звычайнага чалавека ён павінен звярнуцца ў суд і абараняць сябе ў рамках грамадзянскага судаводства. Парог крытыкі чыноўнікаў вышэйшы — крымінальная адказнасць. Усе павінны быць роўныя перад законам, у незалежнасці ад займаных пасад, — пракаментаваў справу актывіста Судаленка.

 

Санкцыя артыкула 369 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае пакаранне да трох рокаў абмежавання волі.

 

"Наша Ніва", 31 сьнежня 2020 р.

 

 

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў

 

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла запісала зварот з нагоды Калядаў і надыхода Новага року:

 

— Дарагія мае суродзічы-беларусы, Напярэдадні свята Боскага Нараджэння і надыходзячага Новага року звяртаюся да вас, мае дарагія сябры, каб сказаць вам, як я моцна ганаруся вамі, і з глыбіні сэрца пажадаць вам добрага, памыснага і здаровага 2021 року.

 

Дзякуючы вашаму гераізму і вашай годнасьці здабылі вы для Беларусі ў гэтым, 2020, роке спецыяльнае месца ў сэрцах добразычлівых людзей усяго свету. Удзячная кожнаму з вас, хаця і баліць сэрца дзела пакутаў, якія вам прыйшлося перанесці.

 

Ваш уздым мне моцна дапамог перажыць асабістую бяду, якая мяне напаткала ў красавіку гэтага року — страту дачкі. За гэта таксама вам моцна ўдзячная.

 

Адначасна, ніколі не дарую ўзурпатару ўлады ў Беларусі за ягоны здзек над вамі. Не хапіла яму брутальна хапаць вас падчас вашых мірных пратэстаў на вуліцах беларускіх местаў.

 

Каб захаваць уладу, прыдумаў новую форму генацыду свайго народу, перапаўняючы турэмныя камеры людзьмі, якія не мелі ніякай магчымасці абараніцца ад пандэміі каронавірусу. Тады, калі ў іншых краінах людзям забаронена спатыкацца бяз маскі нават са сваімі блізкімі, нашых людзей — нягледзячы на іх узрост, на пол ні на здароўе, — хапаюць, напаўняюць імі аўтазакі і адвозяць у турэмныя камеры, дзе няма магчымасці ані памыць рук, ані ўдыхнуць свежага паветра. Пра маскі няма і мовы. Такім чынам, заражаныя людзі перадаюць каронавірус не заражаным, а гэтыя апошнія разносяць хваробу людзям вакол іх. Цяжка сабе прадставіць нешта горшае і больш цынічнае за гэта — успамінаюцца хіба толькі газавыя камеры ў нацыстоўскіх лагерах! І гэта ў XXI стагоддзі, нягледзячы на масу дагавораў у галіне здароўя і чалавечых правоў, падпісаных Рэспублікай Беларусь.

 

Дарагія мае суродзічы, гэты здзек вы не перажылі, аднак, дарэмна. Увесь свет бачыць, хто над вамі здзекуецца і ў якіх нялюдскіх умовах вам трэба жыць. А таксама бачыць, як годна вы сябе паводзіце. Прызнанне Пуйлом перамогі Лукашкі на выбарах 9 жніўня і абяцанне маскоўскага аўтакрата памагчы Лукашку ў выпадку патрэбы не пойдуць на карысць злачынцам. З Божай помаччу, вы пазбудзецеся крывавага ўзурпатара ўлады. Народ "выйшаў шчыльнымі радамі", бараніць сваю зямлю. Не забудзе ён і не даруе перажытага здзеку.

 

Вы даказалі, што страхам і сілаю вас ужо не перамагчы. І што вы, пасля доўгай няволі, адчулі сябе годнымі сынамі зямлі, якую перадалі вам вашы дзяды і прадзеды пасля стагоддзяў змагання за яе волю. Веру, што разам мы пераможам усе цяжкасці і што каханы край наш, Беларусь, зойме сваё пачэснае месца ў сям’і вольных народаў свету. Дык памажы Божа!

 

Жыве Беларусь!

 

"Беларускае Радыё Рацыя", 31 сьнежня 2020 р.

 

 

Бывай, 2020

 

"Страшны рок і ў той жа час дзіўны. Мы шмат чаго перажылі, пазналі зусім новыя пачуцьці, адчуваньні, набылі досьвед, — пішуць нашыя чытачы. — Гэты рок увойдзе ў гісторыю сьвету. 

 

І ўсёткі, 2020, дзякуй! За тое, што, жывячы ў іншае краіне, мне ня сорамна сказаць, што я зь Беларусі. За тое, што Беларусь — гэта ўжо не бульбачка і "бацька". Беларусь — гэта народ моцны, мужны, згуртаваны, непахісны, мірны. За тое, што прымусіў памяняць погляды ды зразумець што па-сапраўднаму каштоўна. За тое, што прымусіў спыніцца ды пераасэнсаваць сваё жыцьцё. Твае метады былі жорсткімі, але эфектыўнымі. 

 

А зараз, 2020 — сыходзь! А ты, 2021 — зайдзі годна!

 

З надыходзячым, сябры!"

 

Telegram-канал "Баста", 31 сьнежня 2020 р.

 

 

То ж, вось і ўсё: 2020 рок сыходзіць.

 

Прыпыняецца і наш летапіс беларускае рэвалюцыі. Ён будзе адноўлены, калі ў Беларусі разпачнуцца больш актыўныя дзеяньні.

 

Покуль жа, зычу ўсім хай здзейсьніца адзінае жаданьне, адзіная мара ўсіх беларусаў (ябацькаў не ўлічваем) — "У рок быка без Пацука!". І хай яно так і будзе...

 

У Віцебску судзяць каталіцкіх святароў

Справа айца Віктара Жука, пробашча парафіі святога Уладзіслава, ды айца Аляксея Варанко, вікарыя грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага, разглядаецца ў Першамайскім судзе Віцебска.
Святароў прыйшлі падтрымаць шмат людзей, аднак у судовай залі пакінулі толькі семярых чалавек.
У Віцебску скончыўся суд над каталіцкімі святарамі і вернікам за малітву пад БЧБ-сцягам.
У выніку Віктару Жуку ды Аляксею Варанко, а таксама верніку Аляксею Каракову вынеслі папярэджванні.
Чаму спілавалі БЧБ-копію Эйфэлевае вежы
Чыноўнікі патлумачылі, чаму спілавалі БЧБ-копію Эйфэлевае вежы ў менскім двары.
У адказе адміністрацыі Першамайскага раёну жыхарам гаворыцца пра тое, што адмысловая камісія нібыта знайшла карозію ў металёвых апорах і вызначыла частковае разбурэнне фундаменту.
30 базавых за працу на акцыі
Фотажурналістку БелаПАН пакаралі за ўдзел у акцыі, на якой яна насамрэч працавала
Суд Заводскага раёну Менску прысудзіў Віялеце Саўчыц штраф у памеры 30 базавых велічыняў (810 рублёў).
Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі людзей з інваліднасцю 22 кастрычніка, прычым пратакол склалі постфактум.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь
— Ён яшчэ не Менску, але ў краіну ўжо прыехаў, — паведамілі ў РКЦ у Беларусі.
Сёння арцыбіскуп узначаліць калядную службу ў менскім катэдральным касцёле.
Якое ж мерапрыемства без АМАПу?
Наша журналістка паведамляе, што ў Менску каля катэдры ў двары, дзе будзе служыць імшу Тадэвуш Кандрусевіч, стаіць бус з людзьмі ў цёмным адзенні, а ля ўваходу прагульваюцца амапаўцы па парах і ў балаклавах.
Самі людзі ўжо збіраюцца ў катэдры.
Затрыманы журналіст "Першага Рэгіёну"
Наш калега з Берасця паведамляе, што ў Івацэвічах затрыманы журналіст Павел Дайлід. Ён працуе на партале "Першы Рэгіён".
"Белсат", 24 сьнежня 2020 р.
Беларусы начали получать "письма счастья" от службы занятости
На совещании по экономике 7 декабря Лукашка заявил, что необходимо "заняться безработными".
Примечательно, что "письма счастья" приходят не только безработным.
Известно, что такие письма получали индивидуальные предприниматели из разных районов столицы, которые исправно платили налоги.
Заинтересовалась биржа и менской пенсионеркой. Женщине (она попросила не указывать её имя) 61 год, ранее работала госслужащей, но уже несколько лет как на пенсии. В службы занятости сама она не обращалась и на учете как безработная раньше не состояла. Несколько дней назад в почтовом ящике нашла письмо за подписью председателя администрации Фрунзенского района Менска Сергея Шкруднева.
"В случае, если вы до 31 декабря 2020 года не подтвердите свою занятость или не будете трудоустроены, то будет принято решение о включении вас в список трудоспособных граждан, "не занятых в экономике", оплачивающих коммунальные услуги по ценам, обеспечивающим полное возмещение экономически обоснованных затрат на их оказание", — говорится в сообщении.
Зняволенаму берасцейцу Аляксандру Бабічу можа пагражаць смяротная небяспека
Учора берасцеец Аляксандр Бабіч атрымаў 3,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а сёння, 24 снежня, Жана Міхайлаўна, маці Аляксандра паведаміла, што над яе сынам здекваюцца ў СІЗА №7 Берасця:
— Мой сын гіпертонік, у яго ўчора быў ціск 220 на 120, але ён не атрымлівае адпаведнай дапамогі, у яго слабое здароўе і я баюся згубіць сына, — заявіла жанчына «Белсату».
Больш таго, з Аляксандра здекваюцца, увесь час яму надзяваюць кайданкі, больш таго, на яго вешаюць таблічку, што ён быццам бы экстрэміст, а калі адчыняюць кармушку ў камеры прымушаюць крычаць: я экстрэміст які аказаў супраціў уладам.
— Прашу ўсіх зрабіць нешта, каб спыніць гэта і неяк дапамагчы майму сыну, — кажа Жана Міхайлаўна.
Telegram-канал "Баста", 24 сьнежня 2020 р.
США и Европа против чемпионата мира по хоккею в Беларуси
Законодатели США и Европы обратились с открытым письмом к Международной федерации хоккея на льду с требованием лишить Беларусь права проводить чемпионат мира по хоккею в 2021 году.
Тадеуш Кондрусевич эмоционально рассказал
о первых минутах пребывания на Родине
— Сегодня, когда я переезжал границу, я попросил водителя остановиться, стал на колени, поблагодарил Бога за возвращение, поцеловал землю (плачет). Это моя земля! Я вырос здесь! И никогда я не поступался Беларусью, всегда охранял ее интересы и буду делать это дальше.
Напомним, глава католиков Беларуси Тадеуш Кондрусевич вернулся в Минск, он возглавит праздничные службы 24 и 25 декабря.
"Хартыя'97%", 24 сьнежня 2020 р.
Сэнат ЗША зацьвердзіў кандыдатуру амбасадара ў Беларусі
Сэнат Кангрэсу 15 сьнежня зацьвердзіў кандыдатуру Джулі Фішэр на пасаду амбасадара ЗША ў Беларусі. Праўда, пакуль невядома, калі дыпляматка прыедзе ў Менск.
Аднаго зь лідэраў магілёўскіх пратэстаў адправілі на "хімію" за "абразу" судзьдзяў
58-рочнага Валадара Цурпанава, аднаго зь лідэраў мясцовых акцыяў пратэсту і праваабаронцу, Магілёўскі раённы суд прызнаў вінаватым у "абразе" двух судзьдзяў ды пакараў 3 рокамі так званай "хіміі" — пазбаўленьня волі ва ўстанове адкрытага тыпу.
У судовую залю Валадара Цурпанава не пускала міліцыя, а судзьдзя не казаў, чаму.
Судзьдзя Аляксандар Халадцоў на пачатку працэсу выдаліў актывіста з судовай залі пасьля слоўнай перапалкі зь ім без тлумачэньня фармальнай прычыны такога рашэньня. На судовае пасяджэньне, дзе Цурпанаў меў выступіць з апошнім словам, яго не пусьціў нарад міліцыі. У прысудзе Халадцоў таксама не згадаў, чаму выдаліў з залі абвінавачанага.
"Зьняважыў" гонар і годнасьць дзьвюх судзьдзяў
Нагодай для крымінальнага перасьледу актывіста сталі рэзкія выказваньні пра судзьдзяў Вікторыю Палякову і Вольгу Краўчанку, калі тыя разглядалі яго адміністрацыйныя справы за ўдзел у несанкцыянаваных шэсьцях. У абодвух выпадках Цурпанава судзілі ў рэжыме відэаканфэрэнцыі, бо ён быў пад арыштам у ізалятары часовага ўтрыманьня. Пасьля тых выказваньняў яго пазбаўлялі ўдзелу ў працэсах за непавагу да суду, а адзін раз яшчэ і аштрафавалі.
Судзьдзі, прызнаныя пацярпелымі ў справе, зьвярнуліся да свайго начальства, бо палічылі выказваньні Цурпанава зьняважлівымі.
У матэрыялах справы адзначана, што актывіст, "кіруючыся нізкімі намерамі, каб адпомсьціць за разгляд неправамернай, на ягоны погляд, справы аб адміністрацыйным правапарушэньні, сумысьля абразіў" судзьдзяў. Сьледзтва палічыла, што абвінавачаны сваёй фразай зьняважыў іхны гонар і годнасьць пры выкананьні службовых абавязкаў.
Прадстаўніца дзяржаўнага абвінавачваньня прасіла пакараць Цурпанава 3 рокамі "хіміі" і ў сваім выступе заўважыла: паводзіны актывіста "недапушчальныя для чалавека і грамадзяніна, які заяўляе, што бароніць правы іншых людзей". Яна адзначыла, што абвінавачанага выдалілі з працэсу, бо ён парушаў парадак правядзеньня судовага пасяджэньня.
Цурпанаў: "Судзьдзя наўмысна парушыў працэсуальныя нормы і правы абвінавачанага"
Сваёй віны Валадар Цурпанаў не прызнаў. Журналістам заявіў, што ня можа пагадзіцца з тым, чаго няма. Актывіст настойвае, што ў ягоных дзеяньнях няма складу інкрымінаванага яму злачынства. Сваю пазыцыю суду, аднак, давесьці ня змог. Судзьдзя выдаліў яго з залі, калі ён адмовіўся адказваць на пытаньні пра сябе.
Журналістам Цурпанаў тлумачыў свае паводзіны тым, што судзьдзя непаважліва зьвяртаўся да яго як да ўдзельніка працэсу і грамадзяніна. Акрамя таго, не гаварыў зь ім па-беларуску. Ад удзелу ў працэсе, тым ня менш, актывіст не адмаўляўся, бо рыхтаваўся да яго.
Адваката ён ня меў, і ягоныя правы на працэсе не было каму адстойваць. Цурпанаў некалькі разоў спрабаваў трапіць на суд, але марна. 23 сьнежня яго спрабавалі вывесьці з залі супрацоўнікі Дэпартамэнту аховы, выкліканыя ў суд, а 24-га зранку Цурпанава чакаў нарад міліцыі, які затуліў сабою перад ім дзьверы.
Цурпанаў спадзяваўся на 1 рок "хіміі".
Актывіст настойвае: выдаліўшы яго з залі, судзьдзя парушыў працэсуальныя нормы і правы абвінавачанага. На думку падсуднага, Халадцоў зрабіў так наўмысна, каб вярнуць справу на перагляд і тым самым пазьбегчы адказнасьці за вынясеньне палітычна матываванага прысуду. Цурпанаў падаў у пракуратуру яўку з павіннай, бо мяркуе, што выдаленьне з залі магло быць правакацыяй, каб прыцягнуць яго да больш жорсткага пакараньня за незьяўленьне ў суд.
Студэнта-"рэкардзмэна" асудзілі восьмы раз
Яму ўжо набегла 114 сутак арышту
Яна Салановіча затрымалі 1 лістапада падчас маршу на Курапаты. Назаўтра суд даў яму 12 сутак, але на волю ён так і не выйшаў. Як высьветліў адвакат, студэнт прызнаўся, што выходзіў на вуліцу са жніўня і пералічыў 15 эпізодаў. Жнівеньскія выступы яму "сьпісалі" за тэрмінам даўнасьці, аднак за астатні час склалі восем пратаколаў.
Праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязьнямі яшчэ 7 чалавек
Гэта Арцём Міцук, Аляксандар Драздоў, Рыгор Гунько, Давід Збаранскі, Марк Антонаў, Ігар Рудчык, прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці паводле ч. 2 артыкулу 293 КК РБ ("Масавыя беспарадкі"), а таксама Ўладзіслаў Зяневіч, прыцягнуты да адказнасьці паводле ч.1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак").
Цяпер агулам у Беларусі налічваецца 167 палітзьняволеных
"Радыё Свабода", 24 сьнежня 2020 р.
18-рочнае дзяўчыне і яе хлопцу пагражае 6 рокаў зняволення
Памятаеце 18-рочную Сафію Малашэвіч, дзяўчыну, якая танчыла ля "Рубяжоў"?
Следчы камітэт паказаў відэа, якое “тлумачыць” чаму Сафію і яе хлопца трымаюць за кратамі. Пару вінавацяць у злосным хуліганстве і парушэнні парадку, а Сафію — яшчэ і ў абразе прэзідэнта.
"Абвінавачваная абразіла "прэзідэнта", дэманстраваўшы плакат з непрыстойным надпісам", — паведаміў СК.
Раней Сафія тлумачыла "Нашай Ніве", чаму не баіцца выходзіць на мітынгі, хоць на яе завялі крымінальную справу. "Мяне ўсё роўна пасадзяць", — казала яна.
На жаль, выглядае, што дзяўчына мела рацыю. Нядаўна праваабаронцы прызналі Сафію і яе хлопца палітвязнямі. Ім пагражае да 6 рокаў зняволення.
"Наша Ніва", 24 сьнежня 2020 р.
Штраф за зняты партрэт Лукашкі
У Віцебску жанчыну аштрафавалі за тое, што яна зняла са сцяны ў інтэрнаце партрэт А. Лукашкі, дастала з рамкі фатаграфію, на падкладцы рамкі напісала "3%" і павесіла яе на месца.
"Эўрарадыё", 24 сьнежня 2020 р.
Репрессированы сразу четыре директора школ в Берёзовском районе
Директор Березовской базовой школы Инна Жукович, директор Здитовской средней школы Виталий Жукович, директор СШ № 3 Белоозёрска Светлана Карпович и директор СШ №1 Березы Николай Жукович попали в немилость оккупационной власти. Режим поквитался с директорами за то, что те честно почитали голоса на выборах.
По словам начальника отдела образования Березовского райисполкома Александра Шимчука, директора "написали заявления по собственному желанию", однако директор Здитовской средней школы Виталий Жукович это утверждение опроверг:
— Я не планировал увольняться, для меня лично это было неожиданностью. Никаких мыслей об увольнении не было. Это принуждение к увольнению.
Родители учащихся и сами учащиеся поддерживают директоров и требуют прекратить их увольнение.
Режиму не нужны честные и достойные наставники. Они ведь могут научить этому детей.
Telegram-канал "NEXTA", 24 сьнежня 2020 р.


Обновлен 31 дек 2020. Создан 08 дек 2020



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter