Лукашэнка — унук вайсковага злачынцы

Украінскія журналісты знайшлі дзіўныя факты з біяграфіі ўзурпатара.



Дыктатар Лукашка ў многіх інтэрв'ю неаднаразова нагадваў пра свае ўкраінскія карані, не жадаючы, аднак, паглыбляцца ў падрабязнасці, піша ўкраінскае выданне “Інфарматар”.


Так, выступаючы на форуме рэгіёнаў у Гомелі, Аляксандр Лукашка заявіў: “Мае карані даўнія-даўнія. Я ніколі не казаў пра тое, што Украіна чужая для мяне”.

І калі з дзедам па маці, выхадцам з Сумскай вобласці, які насіў прозвішча Лукашкі, нешта зразумела, то кім быў бацька Лукашкі — заставалася загадкай у біяграфіі дыктатара.

У землякоў Лукашкі існуе дзве версіі на гэты конт: каля дома Лукашкі стаяла кузня цыгана Рыгора, далей — зразумела...

Іншая версія менш рамантычная, але пацвярджаецца шэрагам фактаў. Маці Лукашкі, працуючы на Аршанскім ільнокамбінаце, пазнаёмілася з аднавокім мужчынам, які займаўся тым, што вазіў на возе ачоскі з гэтага ж прадпрыемства.

“Прыехаў ён здалёк, быў цёмненькі і меў дзіўную гаворку. Звалі яго Гірша, Грыца або Грыша. А паводле дакументаў Рыгор Сцяпанавіч Фянчук”, — сцвярджае ўкраінскае выданне.

“Вывучыўшы архівы, мы з вялікай упэўненасцю можам сцвярджаць, што менавіта ён быў сапраўдным бацькам Лукашкі.

Абсалютную ўпэўненасць даў бы генетычны тэст, але калі ён і праводзіўся, то вынік строга засакрэчаны. Прычына таму — персона дзеда Аляксандра Лукашкі, Сцяпана (Стэфана) Фенціка”, — піша “Інфарматар”.

“Акрамя дзіўнага вонкавага падабенства, унук пайшоў і ў прафесіі па слядах дзеда — той быў вядомым палітыкам у Закарпацкай Русі. Але ён быў чальцом Расейскай фашысцкай партыі і правадыром прафашыстоўскай “Расейскай Нацыянальнай Гвардыі Чорнакашульнікаў”.

Дзед Лукашкі быў публіцыстам і пісаў у сваіх закліках: “Наша эпоха вылучыла фашызм, фашызм — з'ява новая, перадавая, прагрэсіўная. Дэмакратыя састарылася, збанкрутавала. Ёй на змену пераможна ідзе фашызм як канцэнтрацыя народных сілаў. Фашызм канструктыўны. Ягоная задача — не разбураць, а будаваць!”.


Пасля акупацыі Закарпацця Вугоршчынай, Сцяпан Фенцік, як і ягоныя прыхільнікі, перайшоў у вугорскую партыю хаўрусніка Гітлера — дыктатара Хорці.

Пасля прыходу савецкіх войскаў у Будапешт Сцяпан Фенцік зноў перакінуўся і ўладкаваўся працаваць перакладнікам у савецкі штаб, але неўзабаве быў вылічаны і за супрацоўніцтва з рэжымам Хорці расстраляны супрацоўнікамі Смерша. Прысуд падпісаў асабіста М.С. Хрушчоў. Магілу Сцяпана Фенціка зраўнавалі з зямлёй”, — сцвярджаюць украінскія журналісты.

“Вернемся да бацькі Лукашкі і перыпетыяў ягонага лёсу. У 1948 роке з Заходняй Украіны ў Воршу перабіраецца Рыгор Сцяпанавіч Фянчук, 1921 року нараджэння, нараджэнец Закарпацця. З асаблівых прыкметаў — адсутнасць вока. Дзе ў якіх баях той яго страціў, у пасляваенны час асабліва не пыталіся. Але разгадка была простая. Землі Закарпацця пераходзілі з рук у рукі, што суправаджалася этнічнымі чысткамі. У снежнi 1938 року ў Закарпацкай Русі быў створаны канцэнтрацыйны лагер у Думене, блізу Рахова для палітычна нядобранадзейных. За няпоўныя чатыры месяцы ў Думене загінула 468 чалавек.

Паведамлялася, што сярод іх былі жонка і трое дзяцей Сцяпана Фенціка. Але як высветлілася, у аднаго з дзяцей, 17-рочнага Рыгора Фенціка атрымалася ўцячы. Пры ўцёках ён страціў вока. Чым займаўся падчас вайны, дакладна не вядома. Аднак пасля расстрэлу бацькі ён змяніў дакументы на менш кідкае прозвішча Фянчук, перабраўся на ўсход Украіны, а потым у беларускую Воршу.

Даведаўшыся гэта, становіцца зразумела, адкуль бяруцца карані выказванняў Лукашкі пра Гітлера і ягоныя памкненні да аўтарытарызму і дыктатуры”, — вынікуюць украінскія журналісты.


“Хартыя'97%”, 19 сьнежня 2020 р.



Создан 19 дек 2020



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter