Get the Flash Player to see this player
 

30 MБ
8 мин : 10 сек
512 x 288
31 мая 2011



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр




065 Унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў

Альбом Гісторыя пад знакам Пагоні (Відэастаронкі зь гісторыі Беларусі) (180 видео)

Царкоўная унія — аб"яднанне дзвюх або некалькіх цэркваў на ўмовах вяршэнства прыняцця дагматыкі адной з іх пры захаванні іншымі своеасаблівасцей у абраднасці.

Уніі заключаліся пераважна рымска-каталіцкай царквой з праваслаўнай, а таксама са старажытнымі ўсходнімі (нехалкідонскімі). Пры гэтым апошнія падначальваліся ўладзе рымскіх пап, адначасова такім чынам аднаўлялася былое адзінства ўсяленскай хрысціянскай царквы. У 1596 г. рымска-каталіцкая царква падпісала з праваслаўнай царквой Рэчы Паспалітай Брэсцкую унію.

Спробы ажыццявіць царкоўную унію ў Вялікім княстве Літоўскім (ВКЛ) рабіліся з XV ст. На Брэсцкім саборы 1596 г. большасць праваслаўных епіскапаў на чале з мітрапалітам Міхаілам Рагозам падтрымала унію. Новаўтвораная Уніяцкая Царква захавала свае структуры; усе праваслаўныя епархіі, якія ахоплівалі беларускія землі, сталі уніяцкімі (Пінска-Тураўская уніяцкая епархія, Полацкая уніяцкая архіепархія, Смаленская і Уладзіміра-Берасцейская епархіі), а кіраўнікі захавалі тытул мітрапалітаў кіеўскіх з кафедрай у Навагрудку, Вільні, часам у Варшаве (з XVIII ст.).

Дагматычныя, абрадава-літургічныя, іерархічныя і юрыдычныя асновы уніяцтва вызначаны 33 "берасцейскімі артыкуламі", прызнанне якіх з’яўлялася ўмовай для заключэння уніі. Артыкулы былі закліканы ліквідаваць дэзарганізацыю праваслаўнай царквы ва ўсіх сферах духоўнага, матэрыяльнага і культурнага жыцця і мелі выразную этнаахоўную накіраванасць. Яны абгаворвалі дзяржаўныя гарантыі памеснасці уніяцкай царквы, стваралі перашкоду яе лацінізацыі і паланізацыі, прадугледжвалі захаванне адміністрацыйнай самастойнасці і незалежнасці ад польскага касцёла, павышэнне сацыяльнага статуса епіскапата, захаванне ўсходне-візантыйскай традыцыі. З пачатку заснавання уніяцкая царква сустрэла моцнае супраціўленне з боку духавенства і свецкіх людзей, пераважна мяшчан (у канцы XVI — пачатку XVII ст. іх узначальваў князь Канстанцін Астрожскі), чыя апазіцыйнасць праяўлялася ў розных формах — ад пратэстаў, соймавых дэбатаў, антыуніяцкай палемікі, дзейнасці праваслаўных брацтваў да рознага роду выступленняў аж да паўстанняў (Магілёўскае паўстанне 1618 г., Віцебскае паўстайне 1623 г.).



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts