Get the Flash Player to see this player
 

18 MБ
2 мин : 03 сек
640 x 480
432 просм.
20 дек 2011



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр




Аголеная акцыя Femen ля КДБ (2011)

Альбом Найноўшая гісторыя Беларусі (Дык жа ж то: глядзі, слухай ды рабі высновы) (62 видео)

Актывісткі руху Femen правялі акцыю з нагоды гадавіны Плошчы-2010.
Аголеныя яны разгарнулі плякаты "Жыве Беларусь!". Дзяўчаты мелі намаляваныя на твары вусы, у адной зь іх на сьпіне быў намаляваны Лука-ка.
Потым з будынку КДБ выбегла ахова і затрымала відэааператара "Нашай нівы" Таццяну Гаўрыльчык, незалежнага фатографа Юлію Дарашкевіч і яшчэ адну журналістку, імя якой пакуль невядома.

"Тэрмінова! Увага! Дапамажыце! У Беларусі зьніклі актывісткі Femen". Такое паведамленьне зьявілася на афіцыйным блогу ўкраінскага руху Femen, актывісткі якога правялі ў пятніцу антылукашэнкаўскую акцыю перад будынкам КДБ.
З 18:00 паводле кіеўскага часу актывісткі Femen перасталі выходзіць на сувязь, а праз гадзіну ў іх усё тэлефоны былі адключаныя, гаворыцца ў паведамленьні. Зьніклі ўдзельніцы антылукашэнкаўскай акцыі "КГБатька" — Шаўчэнка Іна, Шачко Аксана, Нямчынава Аляксандра, а таксама відэааператар FEMEN Кіці Грын.
Femen просіць карыстальнікаў сацыяльных сетак распаўсюдзіць інфармацыю аб зьнікненьні дзяўчат.
У дзяжурнай частцы УУС маскоўскага раёну і ў Менскім гарадзкім УУС Свабодзе паведамілі, што ня маюць зьвестак пра месца знаходжаньня грамадзянак Украіны.
Позна ўначы на сувязь выйшла Кіці Грын. Высьветлілася, што яна, у суправаджэньні людзей з КДБ, была дэпартаваная ў Вільню. У яе былі канфіскаваныя ўсе відэаматэрыялы. Пра месца знаходжаньня астатніх дзяўчат ёй невядома.

У Беларусі актывістак Femen зьбілі, абстрыглі і забралі дакумэнты. Пра гэта паведаміла лідэр ўкраінскай арганізацыі Ганна Гуцал, зь якой дзяўчыны выйшлі на сувязь.
Напярэдадні вечарам Іна Шаўчэнка, Аксана Шачко і Аляксандра Нямчынава перасталі выходзіць на сувязь. Як паведаміла "БелаПАН" лідэр руху Ганна Гуцал, з 20:00 па менскім часе іх тэлефоны адключаныя.
— Мы ўжо зьвярнуліся ва ўкраінскую амбасаду ў Менску, — сказала яна.
Гуцал не выключае, што дзяўчат маглі ўсё ж затрымаць праваахоўныя органы Беларусі.
Не выходзіць на сувязь і відэаапэратар Femen грамадзянка Аўстраліі Кіці Грын. Пасьля затрыманьня Грын была дэпартаваная ў Вільню.
12:00 Кансулят Украіны ў Менску ня мае зьвестак пра актывістак Femen.
У амбасадзе Ўкраіны ў Менску нічога ня ведаюць пра месца знаходжаньне актывістак жаночага руху Femen Іны Шаўчэнкі, Аксаны Шачко і Аляксандры Нямчынавай. Супрацоўнік кансуляту ў размове са "Свабодай" заявіў, што ніякімі дадзенымі адносна грамадзянак Украіны яны не валодаюць. Пасьля ўчорашняй акцыі-пэрфомансу на прыступках будынку КДБ дзяўчатам ўдалося зьбегчы ад аховы Камітэту дзяржбясьпекі, але ўвечары тэлефонная сувязь зь імі зьнікла. Пакуль прозьвішчы зьніклых фэмэнак не фігуруюць і ў судовых працэсах над затрыманымі ўчора ўдзельнікамі акцыі ў памяць пра падзеі 19 сьнежня 2010 году.
Міністэрства замежных спраў Беларусі гэтаксама не пацьвярджае факт затрыманьня ці арышту грамадзянак Украіны.
Кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка заявіў "Інтэрфаксу", што "па зводцы не праходзіла інфармацыя аб затрыманьні на мяжы гэтых грамадзянак".
Начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч назваў акцыю Femen "грубай сплянаванай правакацыяй".
Адна зь лідэраў руху Femen Ганна Гуцал заявіла "Свабодзе":
— Яны жывыя, але не здаровыя і вельмі наляканыя, іх учора захапілі КДБ, усю ноч вазілі іх у машыне, потым вывезьлі ў лес, аблілі алеем, пагражалі падпаліць, потым пагражалі нажом, нажом рэзалі валасы, кавалкамі з галавы зразалі, здымалі гэта ўсё на відэакамэру, пакінулі іх у лесе. Яны вось зараз дабраліся да вёскі Бекі Ельскага раёну Гомельскай вобласьці, яны пабітыя, у іх забралі дакумэнты. Зараз амбасадар Украіны і консул выяжджаюць на месца.
Яны папрасілі скарыстацца тэлефонам у жыхароў гэтай вёскі і пазванілі нам. Зараз яны хаваюцца ў доме, і таму мы ня можам вам сказаць, які дом і як завуць гэтага чалавека. Яны вельмі баяцца.
Гэта былі дакладна не хуліганы, — заявіла Ганна Гуцал.
— Я думаю, што нам удасца іх вярнуць на радзіму. І мы будзем рабіць усё, каб амбасадара Беларусі ў Кіеве дэпартавалі адсюль, і калі ён не паедзе заўтра ж, мы самі яго завязём у лес і паголім налыса, — зазначыла Ганна Гуцал.
У амбасадзе Ўкраіны паведамілі, што консул і яшчэ адзін супрацоўнік амбасады выехалі ў Гомельскую вобласьць.
Прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч паведаміў "Свабодзе", што ніякай інфармацыі пра трох дзяўчат з Femen у яго няма. А прэсавы сакратар КДБ Аляксандар Антановіч адказаў:
— Без камэнтароў.
19:20 Жыхары вёскі Бякі Ельскага раёну пацьвярджаюць, што 20 сьнежня пад вечар украінскія жанчыны, удзельніцы эпатажнага флэш-мобу ў Менску, сапраўды прыйшлі да іх у вёску. Яны былі зьняможаныя. Мясцовы жыхар спадар Юры даў ім свой тэлефон, каб украінкі змаглі датэлефанавацца да знаёмых і паведаміць пра сваё месца знаходжаньня.
Пасьля гэтага мясцовы жыхар Аляксандар прапанаваў ім зайсьці ў сваю хату, каб напаіць гарбатай. Жанчыны пагадзіліся.
У Ельскім райаддзеле міліцыі ў 16:45 нічога ня ведалі пра ўкраінак. Аднак прыкладна праз гадзіну прадстаўнік Скараднянскага сельсавету паведаміў, што ў Бякі выехала апэратыўная міліцэйская група зь Ельску, каб на месцы высьветліць, што здарылася з украінскімі грамадзянкамі.

Міліцыянты зь Ельскага РАУСу ўвечары прыехалі ў вёску Бякі, каб забраць украінскіх жанчын у аддзел. Наведваліся ў вёску й памежнікі.
Як распавядаюць мясцовыя жыхары, украінкі ў хаце спадара Аляксандра ня толькі папілі гарбаты, але й пасьпелі крыху абмыцца. У дзьвюх зь іх былі асабліва размаляваныя твары й валасы ў сіне-зялёныя колеры. Як заўважылі вяскоўцы, у адной зь іх на галаве было толькі некалькі пасмаў валасоў.
Паводле аповеду ўкраінак, іх прывезьлі да паўпустой вёскі Жалезны Мост і высадзілі. Паказалі кірунак у бок украінскай мяжы і сказалі: "Ідзіце!" Дакумэнты ў іх адабралі яшчэ да гэтага. Украінкі ня сталі нелегальна прабірацца празь мяжу і дайшлі да вёскі Бякі.
Вядома, што міліцыянты вазілі ўкраінак на агляд у раённы шпіталь. Цяпер дзяўчыны знаходзяцца ў райаддзеле міліцыі.

“Радыё Свабода”, сьнежань 2011 г.



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts