Get the Flash Player to see this player
 

52 MБ
3 мин : 13 сек
1280 x 720
301 просм.
20 июл 2012



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр





Нясьвіскі замак Радзівілаў (2012)

Альбом Я нарадзіўся тут... (20 видео)

Працэс рэстаўрацыі Нясьвіскага замка, які 20 ліпеня афіцыйна адчыняецца для наведнікаў, выклікаў шматлікія дыскусіі адмыслоўцаў і грамадзкасьці. Жарсьці асабліва абвастрыліся ў 2005 годзе, калі наверша вежы над паўднёвым корпусам атрымала характэрную форму расейскай "цыбуліны". Праз чатыры гады дыскусіяў пасьля рэзкага выказваньня на гэты конт княгіні Эльжбэты Радзівіл, дачкі апошняга ўладальніка замка князя Альбрэхта, "цыбуліну" вырашылі зьняць, і сёлетнім красавіком над вежай узьнялі іншы дойлідскі элемэнт.

Гісторык Яраш Малішэўскі дзеліцца сваімі ўражаньнямі ад убачанага і пачутага:

— Тое, што я бачыў, тыя часткі экспазыцыі, якія былі да гэтага адчыненыя, то там, безумоўна, падыход такі, які мы можам звычайна сёньня назіраць. Калі казаць пра першую частку, то яна паказвае саму гісторыю замка, дае пэўную храналёгію, больш-менш зразумелую. Пэўныя рэчы яны пры экскурсіях апускаюць. Скажам, пра аблогу расейцамі Нясьвіскага замку, калі ён выстаяў, пра разрабаваньне ў 1812 годзе — не афішуецца альбо слаба афішуецца.

Тыя інтэр"ерныя залі, якія я ўжо бачыў, у прынцыпе зробленыя так вонкава досыць някепска, асабліва калі ўлічваць, што турысты ж часта не ўяўляюць — гэта аўтэнтычная частка ці не, зробленая яна з матэрыялу сапраўднага ці з гіпсакардону.

— Калі там разьмяшчаўся яшчэ санаторый і замак стаяў яшчэ без рэстаўрацыі, то дух замка, дух замкавага палаца там адчуваўся. Зараз гэтага там не адчуваецца, таму што шмат дзе і плястыкавыя дзьверы паставілі, і іншых сучасных дэталяў хапае, — кажа старшыня рэспубліканскага Таварыства аховы помнікаў дойлідства Антон Астаповіч.

Паводле "Радыё Свабода", 20 ліпеня 2012 г.



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts