Get the Flash Player to see this player
 

91 MБ
15 мин : 37 сек
1280 x 720
30 просм.
05 окт 2018



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр





Як з беларусаў рабілі маскалёў: рэформа правапісу 1933 року

Альбом Даты праўды беларускае гісторыі (1 видео)

Ключавым момантам барацьбы з гэтак званым беларускім нацыяналізмам стала моўная рэформа. 26 жніўня 1933 року была прынятая сумнавядомая пастанова Савету Народных Камісараў БССР у моўным пытанні — “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”, паводле якой беларуская мова павінна была быць як мага больш набліжанай да маскалёўскае.

Рэформа скажала ўсталяваныя нормы беларускай літаратурнай мовы шляхам штучнага, ненатуральнага і прымусовага накладання на іх правілаў маскалёўскай мовы. Са слоўнікаў выдалялі беларускія словы, механічна замянялі іх маскалёўскімі, уводзіліся правілы напісання, якія былі цалкам узятыя з маскалёўскае мовы.

Рэформа насіла палітычны характар, яна стала яшчэ адной вяхой выцяснення роднай мовы з шырокага грамадскага ўжытку. Большасць мовазнаўцаў краіны не прынялі таго грубага ўмяшальніцтва чыноўнікаў у моўныя справы і былі рэпрэсаваныя — расстраляныя ці сасланыя ў сталінскія лагеры.

Русіфікацыйная рэформа не была прынятая ў Заходняй Беларусі, а таксама ў беларускіх цэнтрах за мяжой, якія працягвалі карыстацца класічным правапісам Тарашкевіча. Менавіта гэта прывяло да з’яўлення дзвюх сістэмаў правапісу: “наркамаўкі” і “тарашкевіцы”.

“Белсат”



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts