091 Ян Казімір Ваза

Ян Казімір ВАЗА (польск.: Jan II Kazimierz Waza; 22 сакавіка 1609 – 16 снежня 1672), кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1648–1668). Апошні кароль і вялікі князь з дынастыі Вазаў.
Сын Жыгімонта III Вазы. Намінальна і спадчынна да 1660 насіў тытул караля Швецыі. Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34, у Трыццацігадовай вайне 1618—48. У 1643—45 член ордэна езуітаў, з 1646 кардынал. Пасля смерці старэйшага брата, караля Уладзіслава IV, вызвалены рымскім папам з духоўнага звання. 20.11.1648 на сойме абраны каралём польскім і вялікім князем ВКЛ пры дапамозе групоўкі магнатаў і шляхты, прыхільнікаў пагаднення з казакамі, што паўсталі на Украіне, каб потым пачаць вайну хрысціянскіх дзяржаў супраць Турцыі і Крымскага ханства. Напачатку вёў памяркоўную палітыку ў дачыненні да казакоў у разліку на пагадненне з Б. Хмяльніцкім, аднак гэта палітыка не дала вынікаў, і вайна на Украіне працягвалася. У 1649 і 1651 узначальваў паходы на Украіну, заключыў Збораўскі і Белацаркоўскі мірныя дагаворы. У час яго панавання адбыліся разбуральныя войны: Казацкая вайна (1648–1651), а таксама Патоп (1654–1667) і вайна са Швецыяй ў ходе якіх маскоўскія войскі акупіравалі большую частку ВКЛ, а шведскія значную частку Польшчы, уключаючы Варшаву. Кароль, быў змушаны ўцячы ў Сілезію. У 1657 Рэч Паспалітая адмовілася ад суверэнных правоў на Прусію, а ў выніку Андрусаўскага перамір"е (1667) страціла Смаленскае ваяводства, Кіеў і ўсе тэрыторыі Украіны на ўсход ад Дняпра.

У гэты час Ян II Казімір змяніў палітыку, адмовіўся ад саюза з германскім імператарам, які не дапамагаў Рэчы Паспалітай, і пачаў арыентавацца на Францыю. Каб умацаваць цэнтральную ўладу, Ян II Казімір распрацаваў план рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Ён прапанаваў выбіраць новага караля не пасля смерці папярэдніка, а пры жыцці, каб не было безуладцзя ў час міжкаралеўя. Аднак сойм 1660 і соймікі 1661 выказваліся супраць рэформы. Супраць караля склалася апазіцыйная групоўка на чале з гетманам польным каронным Е. С. Любамірскім, у 1665—66 яна ўзняла рокаш. Напачатку ракашане перамаглі каралеўскае войска, аднак пасля вымушаны былі капітуляваць. Суд прыгаварыў Любамірскага да баніцыі (выгаання з краіны), але спроба рэформ была сарвана. Пасля рокаша зрыванне соймаў і соймікаў стала частай з"явай.

Агульны гаспадарчы заняпад Рэчы Паспалітай, няўдачы ў войнах, аслабленне міжнароднага становішча дзяржавы, напружаныя адносіны з магнатамі і шляхтай, смерць энергічнай і актыўнай у палітыцы каралевы Марыі Людвікі (1667) прывялі да таго, што 16.9.1668 Ян II Казімір адрокся ад трона і назаўсёды выехаў у Францыю.

http://be.wikipedia.org/wiki/Ян_Казімір_Ваза


ВИДЕОАЛЬБОМ szlachta

«Гісторыя пад знакам Пагоні (Відэастаронкі зь гісторыі Беларусі)»

(139 видео)


Случайные видео категории Документальное
Поиск видео
×
Найти:
категория:
сайт:
точность:
 
Клавиатурные сокращения
×
Fполноэкранный режим
Mвключение/выключение звука (mute)
Пробелпуск/пауза
Скролл (на полном экране)изменение громкости
«+» и «-»масштаб
Стрелки ← →перемотка
Стрелки ↑ ↓громкость
Цифры 0-9перемотка ролика (1 - 10%, 2-20%, ...)
Код для размещения
×

Сообщение о нарушении
×
Видео пользователей io.ua контролируется компаниями:
     

Спасибо, что помогаете сообществу io.ua,
сообщая про содержание,
нарушающие наши Правила пользования


Выберите параметр, описывающий нарушение:
Порно
Пропаганда незаконной деятельности
Пропаганда жестокости и насилия
Нарушает авторское право
Другое

Ваши комментарии:


Имя
Сайт
Email

Текущий кадр
×


×
Добавление комментария
Имя или Email На email будут отправляться коментарии этого видео
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Цифры



Отзывы   Контакты  
Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.