Get the Flash Player to see this player
 

35 MБ
11 мин : 49 сек
368 x 272
07 мар 2011



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр




055 Васіль Цяпінскі

Альбом Гісторыя пад знакам Пагоні (Відэастаронкі зь гісторыі Беларусі) (180 видео)

Васiль Мікалаевіч Цяпінскі–Амельяновіч (~1530-40-я, в. Цяпіна Полацкага ваяводства (зараз Чашніцкі раён) — 1603), гуманіст–асветнік, пісьменнік, кнігавыдавец, перакладчык.

Нарадзіўся ў сям’і баярына гаспадарскага Полацкага павету Мікалая Амельяновіча. Імя Васіля Цяпiнскага разам з братамі Жданам і Іванам–Войнай ўпершыню ўпамінаецца ў дакументальных крыніцах 1560-х гадоў (тэстамент маці 1563 г., працэс 1564 г. з Ю. Осцікавічам, які зрабіў напад на маёнтак Цяпiнскiх – Свіраны). Жыццёвы шлях Васiля Цяпiнскага амаль не асветлены пісьмовымі крыніцамі. Год нараджэння невядомы. Традыцыйна (без якіх-небудзь грунтоўных падстаў) лічыцца, што ён нарадзіўся недзе ў 40-х гадах XVI ст. Пацвердзіць ці абвергнуць гэту гіпотэзу даволі цяжка. Датаваны 1578 г. партрэт Цяпінскага выклікае сумненні адносна паходжання гэтага мастацкага твора. Няма звестак аб вучобе Васіля Цяпінскага ў замежных універсітэтах, што таксама дало б нейкія падставы для больш дакладнага вызначэння даты яго нараджэння. Як сведчаць знойдзеныя дакументы, у кан. 50-х – пач. 60-х гг. XVI ст. бацькі Васіля Цяпінскага былі ўжо вельмі сталага ўзросту (тэстамент маці напісаны ў 1563 г., а бацька памёр раней). Адсюль можна лічыць, што Васіль Цяпінскі нарадзіўся ў 30-я – пачатку 40-х гадоў XVI стагоддзя. У 50-х гадах XVI стагоддзя ён самастойна удзельнічаў у судовых працэсах і не быў малодшым сынам у час складання тэстаменту. У ім згадваюцца таксама яшчэ два сыны Матроны Мiкалаеўны – Ждан і Іван Война, які ў пачатку 60-х гадоў яшчэ патрабаваў апякунства, а таксама даволі дарослая ўнучка Марына. Новыя архіўныя дакументы і даследаванні дазволяць пашырыць надзвычай скупыя гiстарычныя звесткі аб жыццёвым шляху Цяпінскага, яго сваяцкіх і сямейных сувязях.
__________

http://be.wikipedia.org/



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts